№ 36 (772) 6 ВЕРАСНЯ 2006 г.
ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА І ДРУКУ Ў ПАСТАВАХ
3 верасня ў Паставах адбылося ўрачыстае адкрыццё XIII Дня беларускага пісьменства.
Віцапрэм'ер Беларусі Аляксандр Касінец зачытаў віншаванне Аляксандра Лукашэнкі. У ім, у прыватнасці, гаворыцца: "Штогод у першы тыдзень верасня наша краіна адзначае вельмі важнае ў духоўным жыцці грамадства свята - Дзень беларускага пісьменства. Гэта яскрава сведчыць пра захаванасць слаўных традыцый, што пакінулі нам у спадчыну продкі". "Сёння ў Беларусі нацыянальная культура, адукацыя, друк маюць дзяржаўную падтрымку, - зазначыў прэзідэнт. - У нас створаны неабходныя ўмовы для ўсебаковага духоўнага развіцця асобы, што з'яўляецца найважнейшым фактарам далейшага паступовага развіцця краіны".
У святочных мерапрыемствах узялі ўдзел вышэйшыя службовыя асобы краіны, дыпламаты, вучоныя, дзеячы культуры і мастацтва, а таксама члены Саюза пісьменнікаў Беларусі. Пры гэтым на ўрачыстасці не былі запрошаныя прадстаўнікі Саюза беларускіх пісьменнікаў і грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны".
Аляксандр Касінец адзначыў асаблівы ўнёсак Віцебскай вобласці ў справу асветы.
"Менавіта ў Віцебскай вобласці ўпершыню на тэрыторыі Беларусі зарадзілася асвета і кнігадрукаванне, - зазначыў ён, вітаючы ўдзельнікаў і гасцей урачыстасцяў. - Ефрасіння Полацкая, Сімяон Полацкі і Францішак Скарына заснавалі ўсё тое, што мы сёння маем і развіваем". Віцапрэм'ер выказаў "шчырае прызнанне" прадстаўнікам старажытнага дваранскага роду Тызенгаўзаў за тое, што яны ў XVIII стагоддзі стварылі ў Паставах выдатны паркавы комплекс, дзе развіваліся не толькі асветніцтва, культура і музейная справа, але і ўпершыню з'явілася мецэнацтва. "Гэтых людзей вызначалі любоў да Айчыны, патрыятызм і самаахвярнасць, - падкрэсліў А. Касінец.
Старшыня Віцебскага аблвыканкаму Уладзімір Андрэйчанка сярод вядомых дзейчаў нацыянальнай навукі і культуры, якія праславілі віцебскі край, назваў Васіля Цяпінскага, Спірыдона Собаля, Казіміра Семяновіча, Язэпа Драздовіча, Паўла Сухога, Жарэса Алфёрава і Уладзіміра Дубоўку. Кіраўнік аблвыканкама заклікаў прысутных, каб друкаванае слова - "праўдзівае, мудрае і праведнае - даходзіла да душы і сэрца кожнага чалавека".
Архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій у сваю чаргу зазначыў, што белаурскую культуру немагчыма ўявіць без хрысціянскіх храмаў, жывапісу і музыкі. Ён заявіў, што хрысціянская вера з'яўляецца асновай маралі беларускага народа. "Вера Хрыстова мацавала наш дух у гады самых цяжкіх выпрабаванняў", - нагадаў святар.
У праграму свята ўключаны ўручэнне пераможцам нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі" статуэткі "Залаты фаліянт", адкрыццё экспазіцыі "Скарбы беларускага кнігадрукавання", прэзентацыі кніг і выдавецтваў, выставы фатаграфій і твораў народнай творчасці, выступленні мастацкіх калектываў, дзіцячае свята, конкурсы і латарэі.
А напярэдадні Дня беларускага пісьменства ў Паставах быў адкрыты помнік арнітолагу Канстанціну Тызенгаўзу.
Менскі скульптар Аляксандр Шумаў стварыў помнік вучонаму ў поўны рост. Ля правай нагі Тызенгаўза сядзіць сава - сімвал мудрасці, а на правую руку арнітолага селі дзве птушкі. Помнік выкананы з бронзы і ўстаноўлены перад будынкам палаца Тызенгаўзаў. На пастаменце з чорнага паліраванага граніту - надпіс на беларускай мове: "Канстанцін Тызенгаўз, 1786-1853 гг".
К.Тызенгаўз з'яўляецца прадстаўніком вядомага беларускага магнацкага роду графаў Тызенгаўзаў, аўтар прац "Асновы арніталогіі, або Навука пра птушак" (1841) і "Усеагульная арніталогія, або Апісанне птушак усіх частак свету" (1843-1846). Захапляўся жывапісам, быў вучнем еўрапейскага мастака Яна Рустэма. У сваім маёнтку ў Паставах стварыў арніталагічны музей і карцінную галерэю, заснаваў вялікую бібліятэку. У гады яго жыцця ў палацы працавала выязная кафедра Віленскага універсітэта. Цяпер тут размяшчаецца Пастаўская цэнтральная раённая бальніца. Галоўны ўрач бальніцы Уладзімір Чакавы кіруе ўсімі работамі па аднаўленні палацавапаркавага ансамбля Тызенгаўзаў, які з'яўляецца помнікам эпохі класіцызму канца XVIII - першай паловы XIX стагоддзяў.
Марат ГАРАВЫ, БелаПАН .
1-га верасня ідуць да Скарыны
Ад моманту ўстаноўкі ў Лідзе помніка Францішку Скарыну ўзнікла агульнагарадская традыцыя кожнае 1е верасня ў кожнай навучальнай установе горада пачынаць ад помніка беларускаму першадрукару.
Кожны год гэта бывае парознаму: прыходзяць дэлегацыі, класы, сябры ТБМ, удзельнікі імпрэзаў з нагоды Дня пісьменства.
Не стаў выключэннем і сёлетні год. Людзі ішлі да помніка, калі не цэлы дзень, то першыя паўдня дакладна. Прыносілі кветкі, распавядалі пра Францішка Скарыну, фатаграфаваліся на фоне помніка.
Пачынаць свой школьны шлях ад Скарыны вельмі сімвалічна. Дабіцца б яшчэ, кам кожны вучань разумеў гэтую сімвалічнасць, разумеў, што ў той ці іншай ступені ён нашчадак вялікага першадрукара і што на ім ўжо ад гэтага моманту ляжыць адказнасць за сябе, за свае веды і перакананні і ўрэшце за свой народ і сваю нацыю. Важна, каб кожны першакласнік, ступіўшы ў жыццё ад Скарыны зразумеў неабходнаць звяраць па Скарыну свае ўчынкі, свае словы і думкі, у тым ліку і тое, каб былі гэтыя словы і думкі беларускімі.
Яраслаў Грынкевіч.
На здымках: да помніка Францішку Скарыну прыйшлі першыя класы школы № 11 г. Ліды.
105 гадоў з дня нараджэння Арсена Канчэўскага
КАНЧЭЎСКІ Арсен Уладзіміравіч (парт. псеўд. В. Камінскі, Уладак; 5.9.1901, Вільня - 31.8.1931), дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. Брат І.У. Канчэўскага. У 1919 у Наркамаце асветы Літ.-Бел. ССР, Віленскім губ-харчкоме. Адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі. 3 1923 чл. ЦК КПЗБ. У 1924 арыштаваны польскімі ўладамі і засуджаны на 4 гады турмы. На I з'ездзе КПЗБ (1928) завочна выбраны канд. у чл. ЦК, пасля вызвалення з турмы (ліст. 1928) кааптаваны ў чл. ЦК, з кастр. 1929 чл. Бюро ЦК КПЗБ. Накіроўваў дзейнасць аргцый «Змагання», Гал. управы Таварыства беларускай школы і іх легальных выданняў. Трагічна загінуў у Чорным моры.
Немагчыма адчуць сваю Бацькаўшчыну без мовы сваіх продкаў!
Я вучаніца адзінаццатага класа сярэдняй агульнаадукацыйнай школы. Усе навучальныя дысцыпліны ў нас выкладаюцца па-руску, акрамя роднай мовы і літаратуры, геаграфіі Беларусі і гісторыі Беларусі. Але, як я не так даўно даведалася, выкладанне апо-шняга курса плануюць перавесці яшчэ і на рускую мову. Такая навіна не можа не хваляваць!
Усё сваё школьнае жыццё мы вывучалі гэты прадмет на роднай мове. У пачатковай школцы ў нас быў курс "Мая Радзіма - Беларусь", з пятага класа мы праходзім "Гісторыю Беларусі". I за ўвесь гэты час ніколі не вялася гутарка пра тое, каб настаўнік вы-кладаў, а вучні рыхтаваліся да гэтага ўрока ПА-РУС-КУ. Прадмет пра Беларусь - значыць і займаемся на беларускай мове. А як жа інакш можна распавесці пра нашую старадаўнюю, сла-вутую гісторыю? Ці ж мо-гуць беларусы на чужой мове казаць пра неацэнную спадчыну Ефрасінні Полац-кай, К. Тураўскага, Ф. Ска-рыны, С. Буднага, Т. Нар-бута, С. Манюшкі і М. К. Агінскага, Я. Карскага, В. Ластоўскага? Ці магчыма маладым беларусам на чу-жой мове асэнсаваць і ўсвя-доміць значэнне дзейнасці Усяслава Чарадзея, Вітаўта Вялікага, Льва Сапегі, Т. Касцюшкі і К. Каліноў-скага? Толькі на мове сваіх продкаў чалавек можа засвоіць гісторыю свайго краю, зразумець змест і па-сапраўднаму ацаніць зна-чэнне нацыянальных куль-турных каштоўнасцяў. А гэта, дарэчы, з'яўляецца адной з задач навучальна-выхаваўчай працы ў школе.
Нядаўна сутыкнулася з выказваннем: "Сёння мы хочам, каб гісторыю Беларусі ведалі і суседнія краіны" (газета "Звязда", 12.08.2006), таму, маўляў, і будзе перакладзены школьны курс "Гісторыя Беларусі" на рускую мову... Але я мяркую, што такая думка будзе справядлівай толькі ў адносінах да Расеі, магчыма да Украіны, бо не надта многа палякаў, літоўцаў і латышоў чытае і размаўляе па-руску, у чым я не так даўно асабіста перакана-лася. А ў нас наадварот: пераважная большасць бе-ларусаў чытае і размаўляе на мове нацыянальнай меншасці - рускай. I школьнікі тут, на жаль, не выклю-чэнне.
Я ўпэўнена, што калі б ствараліся ўмовы для сапраўды свабоднага выбару паміж мовамі навучання, то выпускнікоў беларускамоў-ных школ было б значна больш за сёлетнія 22 тысячы! Існуе вялікі недахоп у дзіцячых садках, дзе б выха-ванне вялося на роднай мове. Яны павінны быць у кожным мікрараёне горада, як мінімум, па аднаму. У Гародні такая дашкольная ўстанова адна, на вуліцы Урублеўскага. А каму захочацца, скажам, з Паўд-нёвага ці Дзевятоўкі што-дзень вазіць сваё дзіця ў садок у другі канец горада? Пагадзіцеся, што адсутнасць беларускамоўных школ у больш за 300-тысячнай Гародні таксама не спрыяе пашырэнню наву-чання на беларускай мове. Дзецям і падлеткам неабходны адмысловыя газеты і часопісы, адукацыйныя і забаўляльныя тэлеперадачы і кінафільмы. Пастаянна расце колькасць школьнікаў, што пад час падрых-тоўкі да заняткаў звярта-юцца да адпаведных рэсурсаў Internet. Чаму ў нас няма такога разнастайнага, інфармацыйна насычанага і, што галоўнае, беларуска-моўнага дадатковага вучэбнага матэрыялу? Нарэ-шце, чаму выпускнікі беларускамоўных школ не могуць працягваць сваё навучанне на роднай мове ў ВНУ, калі яны паступілі на юрыдычны факультэт або, напрыклад, на факультэт аховы раслін?
Думаецца, што толькі тады, калі будуць ство-раны адпаведныя ўмовы для паўнавартаснага і свабод-нага развіцця дзяржаўных моў, а іх у Рэспубліцы Беларусь, як вядома, дзве: беларуская і руская, будуць існаваць сапраўды аб'ектыўныя падставы для таго, каб казаць пра гарантаванае законам права выбіраць мову свайго навучання.
Яна Марчук, вучаніца 11 класа англа-матэматычнага профіля
Гратэск вельмі блізкі да рэчаіснасці
А 12 гадзіне 1-га верасня прадстаўнікі незарэгістраванай арганізацыі "Моладзь БНФ" правялі флэш-моб на плошчы Якуба Коласа ў Менску. Яны ўсталявалі ў цэнтры плошчы шыбеніцу з чырвона-зялёнай стужкай, і імправізаваны кат у чырвона-зялёным адзенні павесіў на ёй вялізны падручнік, на адным баку якога было напісана "Беларуская мова", а на другім - "Гісторыя Беларусі, 10 кляса".
Мінакі і вучні з розных школ, якія былі на плошчы і не ведалі пра флэш-моб, спыняліся і вельмі станоўча рэагавалі на моладзевую акцыю.
Безумоўна гратэскавыя праявы пратэсту не заўсёды сябруюць са зда-ровым сэнсам, але на гэты раз сябры "Моладзі БНФ" не на шмат далей ад таго самага сэнсу, чым чыноўнікі з Міністэрства адукацыі, якія прыдумалі выкладаць гісторыю Беларусі па-руску.
Наш кар.
Коласаўскі ліцэй правёў "лінейку" каля брамы суда
Калектыў беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа, дэ-юрэ зліквідаванага ўладамі ў 2003 годзе, правёў урачыстую лінейку ля брамы свайго былога будынка на Кірава, 21. На браме і на будын-ку ўжо вісяць шыльды суда Цэнтральнага раёна Менска. У былых класах - кабінеты суддзяў і судовыя залы. Днямі ў памяшканні пачнуцца судовыя пасяджэнні. Калектыў ліцэя ўпэўнены, што гэты будынак рана ці позна будзе вернуты ранейшым гаспадарам.
Выкладчыкі, навучэнцы і іхнія бацькі традыцыйна 1 верасня сабраліся ля ліцэйскай брамы на вуліцы Кірава. Сёлетнія чацвёртакурснікі ніколі не сядзелі за партамі ліцэя ў гэтым будынку, які раней неаднаразова даводзілася бараніць вучням разам з бацькамі.
Дырэктар ліцэя Ўладзімір Колас прыгадвае: будыніна насамрэч патрабавала рамонту, але на гэта ў чыноўнікаў не было грошай.
- Нам падабаецца, як яго адрамантавалі. Усярэдзіну мы не заходзілі. І не думаем заходзіць, пакуль ён ня будзе нам належаць. Я ўпэўнены, што прыйдзе дзень, калі ў гэтым судзе будзе прынята рашэнне пра незаконнасць адабрання дома ў ліцэя і пра вяртанне яго законнаму ўладальніку. Прыйдзецца там, усярэдзіне, аднавіць былую планіроўку: гэтыя краты вы-кінуць. Вось, бачыце, і грошы ў іх знайшліся. Калі быў ліцэй, ніякіх сродкаў не выдаткоўвалі. Памятаю, мы самі з Баршчэўскім залазілі на дах сколваць лёд, бо дах цёк са страшнай сілай. Цяпер дах адрамантавалі і гідраізаляцыю добра зрабілі.
На лінейцы прысутнічалі выпускнікі ліцэю.
Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа быў створаны ў 1991 годзе загадам Міністэрства народнай адукацыі Беларусі на базе нядзельнага ліцэю, арганізаванага за год да гэтага з ініцыятывы прадстаўнікоў навуковай і творчай інтэлігенцыі. У 1990-я Беларускі гуманітарны ліцэй стаў прэстыжнай навучальнай установаю - выкладаньне ўсіх дысцыплін там вялося па-беларуску. Некалькі разоў над ліцэем навісала пагроза дзяржаў-нага рэфармавання або за-крыцьця, аднак дзякуючы пратэстам саміх ліцаістаў, а таксама беларускай і між-народнай грамадзкасці ліцэй удавалася захаваць.
У 2003 годзе быў падпісаны загад Міністэрства адукацыі аб ліквідацыі ліцэя - ліцаістаў выселілі з іх будынка на вуліцы Кірава, 21 у Менску (цяпер там месціцца суд Цэнтральнага раёна сталіцы).
Тым не менш ліцэй як навучальная ўстанова заха-ваўся: заняткі працягваюцца ў хатніх умовах, у офісах грамадскіх арганізацыяў, не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. У Коласаўскім ліцэі цяпер вучацца каля васьмі дзесяткаў чалавек; конкурс сёлета склаў чатыры чалавекі на месца.
Любоў Лунёва, Менск.
На Лідчыне выкладаць гісторыю Беларусі збіраюцца па-беларуску
Пытанне мовы выкладання гісторыі Беларусі не прйшло і міма лідскіх навучальных установаў. І складваецца ўражанне, што на Лідчыне яно пакуль што вырашаецца станоўча для беларускай мовы. Паводле інфармацыі, атрыманай з Лідскага каледжа, усе выкладчыкі працягнуць вы-кладанне свайго прадмета, па-беларуску. Пра тое ж паведамілі і ў Лідскай музычнай вучэльні.
У аддзеле адукацыі Лідскага райвыканкаму таксама паведамілі, што выкладанне гісторыі Беларусі ва ўсіх школах і іншых сярэдніх навучальных установах Ліды і Лідскага раёна будзе весціся толькі на беларускай мове.
Няма пакуль інфармацыі з трох ПТВ, але хутчэй за ўсё там сітуацыя аналагічная.
Разам з тым асабліва радавацца няма падставаў. Пакуль што на выкладчыкаў не было ціску, і самае галоўнае - няма падручнікаў, таму яны маюць усе падставы нічога не мяняць. Але ж неўзабаве могуць паступіць разнарадкі тлумачэнні, планы, і ўсё можа парушыцца. Урэшце і выкладчыкаў могуць памяняць, абы было загадана. Таму ўвагу да гэтага пытання аслабляць ніяк нельга. Вадзічка русіфі-кацыі зверху знойдзе трэшчынкі ўнізе, калі не супрацьпаставіць ёй моцную грэблю грамадскай думкі.
Яраслаў Грынкевіч.
Старшыні грамадскага аб'яднашія
«Таварыства беларускай мовы
імя Ф.Скарыны»
Трусаву А.А.
Паважаны Алег Анатольевіч!
Ваш зварот, дзе змяшчаецца просьба паведаміць, у якую структуру заканатворчай дзейнасці краіны можна звярнуцца з мэтай паскарэння ўнясення змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь», разгледжаны.
Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь прыняты ўсе меры для рэалізацыі рашэння ад 4 снежня 2003 г. № П-91/2003 «Аб выкарыстанні беларускай і рускай моў у сферы абслугоўвання, абарачэння банкаўскіх пластыкавых картак і ў сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання».
Паведамляем, шго ў пісьме Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад 16 верасня 2005 г. № 37-14/1337, накіраваным у Нацыянальны цэнтр законапраектнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, указана, што ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь разгледжаны праект Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, «Аб зацвярджэнні плана падрыхтоўкі законапраектаў на 2006 год». Па іх меркаванню, у праекце плана падрыхтоўкі законапраектаў на 2006 год улічаны шэраг прапаноў, унесеных дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і разгледжаных на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў. Аднак падрыхтоўка і ўнясенне асобных законапраектаў у праект плана не ўключаны. Улічваючы тое, што ўнясенне змяненняў у некаторыя законы выклікана прынятымі Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь рашэннямі, а таксама прымаючы да ўвагі неабходнасць і значнасць заканадаўчага рэгулявання канкрэтных праваадносін, Палата прадстаўнікоў прапанавала яшчэ раз разгледзець пытанне аб уключэнні ў праект плана праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь». Законапраект прапанаваны дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў для ўключэння ў план у мэтах выканання рашэння Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 4 снежня 2003 г. № П-91/2003, у адпаведнасці з якім Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь было прапанавана разгледзець пытанне аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб мовах у Рэспубліцы Беларўсь», здольных забяспечыць фактычную роўнасць дзяржаўных моў.
Па меркаванню Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, падрыхтоўка праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» нямэтазгодна, паколькі ў адпаведнасці з палажэннямі ўказанага Закона беларуская і руская мовы (дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь) прымяняюцца на альтэрнатыўнай аснове ці субсідыярна ва ўсіх сферах жыцця грамадства і дзяржавы. Выпадкі няроўнага выкарыстання дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь не з'яўляюцца вынікам прабелаў у прававым рэгуляванні грамадскіх адносін у галіне, якая разглядаецца, а выкліканы незахаваннем на практыцы норм Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь». Акрамя таго, рэалізацыя палажэння дадзенага законапраекта пацягне за сабой дадатковыя расходы з дзяржаўнага бюджэту.
Для вырашэння пастаўленага пытання Вашаму аб'яднанню неабходна звярнуцца ў Нацыянальны цэнтр законапраектнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, аднак змяненні ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» мае права ўносіць толькі Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
Намеснік Старшыні А.У.Марыскін.
Беларускі правапіс чакае не рэформа, а ўдакладненне
правіл арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы распрацавала міністэрства адукацыі і інстытут мовазнаўства Акадэміі навук. Цягам ужо бліжэйшага тыдня, як паведамлялася раней, ён будзе ўнесены на разгляд кіраўніка краіны і зацверджаны прэзідэнцкім указам.
Пра новыя правілы арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы загаварылі напрыканцы мінулага тыдня, калі кіраўнік Беларусі прыняў з дакладам міністра адукацыі Аляксандра Радзькова. Прэзідэнцкая прэсавая служба паведаміла, што Аляксандар Лукашэнка даручыў міністру распрацаваць новыя правілы. Цяпер жа выкарыстоўваюцца правілы, прынятыя ў 1957 годзе. У міністэрстве адукацыі нам параілі з'вярнуцца па тлу-мачэнні да дырэктара інстытута мовазнаўства Акадэміі навук Аляксандра Лукашанца.
- Гэта ніякая не рэ-форма, а толькі ўдакладненьне існых правілаў. І я лічу, што той варыянт, які падрыхтаваны, ён аптыма-льны ў сённяшняй моўнай сітуацыі. І гэта грунтуецца на тых высновах аўтары-тэтнай дзяржаўнай камісіі, якая разгледзела ўсе тыя пытанні, якія ў сувязі з гэтым узнікалі ў пачатку 90-х гадоў. І яны грунтуюцца на тым, што дзейны пра-вапіс не патрабуе карды-нальнай рэформы, а мэтазгодна ўнесці толькі некаторыя карэктывы, каб улічыць тыя змены, якія адбыліся ў мове ў апошні час, якія вымагае моўная практыка і якія скіраваны на памян-шэнне колькасці выключэн-няў, якія існуюць у дзейным правапісе.
Паводле спадара Лукашанца, яшчэ ў 1993 годзе была створана дзяржаўная камісія, якая разгледзела пытанне зменаў правапісу. Яе высновы надрукавала газета "Зьвязда". Яшчэ тады група навукоўцаў і прадстаўнікоў міністэрства адукацыі падрыхтавала праект новай рэдакцыі правілаў, але ён доўга ўзгадняўся і нарэшце сёлета кан-чаткова дапрацаваны.
- Удакладняюцца правілы пераносу, напісанне малой і вялікай літары, пашыраецца напісанне у нескладовага, на значную частку запазычаных словаў пашыраецца прынцып акання. Змены правіл пераносу нібы такая не істотная з'ява, але яна вельмі важная для практыкі, таму што ў сувязі з сучаснымі выдавецкімі тэхналогіямі фактычна ат-рымліваецца гэтыя правілы пераносу, якія дзейнічаюць, вывучаюцца ў школе і патрабуюць толькі ад школьнікаў, а далей на практыцы іх не вытрымліваюць. Гэтыя правілы скарэктаваны, - тлумачыць Лукашанец.
Алесь Дашчынскі, Менск.
Больш адпаведныя прыродзе роднай мовы словы і іх формы
Заснулая - спячая (прыгажуня). Перакладныя слоўнікі савецкага часу і іх пазнейшыя перавыданні ня-рэдка капіявалі структуру усесаюзных (рускіх) слоў. Так ў «Русско-белорусском словаре» (1993, т.З, с.436) чытаем: « Спящий ... 2. прил. спячы; 3. сущ. спячы, -чага». Тое самае і ў «Беларуска- рускім слоўніку» (Т.2., с. 5ОЗ): « Спячы 1. прил. спя-щий, 2. в знач. сущ. спящий "
«Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» (Т.5, Кн.1, с.288): « Спячы , -ая, -ае. 1. Дзеепрым. незал. цяпер. ад спаць. 2. у знач. наз. спячы , -ага, м.; спячая , -ай, ж. Той (тая), хто спіць, зна-ходзіцца ў стане сну».
Між тым, як вядома, гэтыя формы неўласцівыя нармаванай мове. Невыпад-кова тлумачальны.слоўнік 1996 года не падае гэтага штучнага слова. Няма яго нават у гняздзе дзеяслова спаць.
Рус. спящий у беларускай мове адпавядае прыметнік сонны, што зафіксавана і БРС (Т.2, с. 487): «Сонны (погружённый в сон) спящий. 2. в знач. сущ. спящий», Гэта засведчана і РБС-93: «Спящий 1. прич. які (што) спіць»; 2. прил, спячы; (сонный) сонны; 3. сущ. спячы, сонны» (Т.З, с.436).
Сучасная маўленчая практыка замест слова сон-ны, якое мае розныя значэнні і ўваходзіць у склад шэрагу устойлівых словазлучэн-няў-тэрмінаў (сонныя каплі, сонная артэрыя, сонная хва-роба) і фразеалагізмаў (як сонная муха, соннае цар-ства), выкарыстоўвае ад-мысловы аддзеяслоўны прыметнік заснулы : «Мена-віта дзеці падказалі маці для творчага выкарыстання тэму з вядомай казкі пра праўдзівае люстэрка ў руках ліхой мачахі і заснулую пры-гажуню» (Францішка Ур-шуля Радзівіл. Выбраныя творы. - Мінск: Беларускі кнігазбор. 2003. С. 13. - Укладанне Сяргея Кавалё-ва. Прадмова Жанны Не-крашэвіч-Кароткай і Натал-лі Русецкай (Пераклад з польскай і французскай мо-вы), - 448 с).
Анёлкавы - анёльскі . Перакладныя слоўнікі да рус. ангел звычайна па-даюць адно слова - анёл. Праўда, «Беларуска-рускі слоўнік» пад рэдакцыяй К.Крапівы (Т.1, 1988, с. 125) справядліва фіксуе тут два словы: « Анёл м., прям., пе-рен. ангел. Анёлак , -лка, м. ангел». Аднак прыметнік скрозь падаецца ў адным выглядзе: «Анёльскі, прям., перен. ангельсшй».
Сучасная маўленчая практыка актыўна выка-рыстоўвае ўтварэнне ад анёлак - прыметнік анёл-кавы. Яго бачым у складзе словазлучэнняў анёлкавы выгляд (галоўка), анёлкава чысты, анёлкавая дабрыня і іншых.
Слова анёлкавы мае больш выразную семанты-ку, якую надае яму тыповы прыналежны суфікс -ав- (параўн.: сынавы, татавы, братавы і пад.).
Кнігасхоўніца - кнігасховішча. Слоўнікі фіксу-юііь толькі другое слова - кнігасховішча (як адпаведнік рус. книгохранилище). Ба-чым у слоўніках і аднака-ранёвыя (простыя) словы схованка, сховань, сховішча, якія таксама маюць значэн-не 'месца для схову, заха-вання'. Напрыклад: «Схові-шча. Асобае памяшканне ў архіве, бібліятэцы, музеі для захоўвання рукапісаў, рэд-кіх кніг, калекцый і пад.; гэтыя ўстановы як цэнтр сабраных каштоўнасцей» (Тлумачальны слоўнік бела-рускай мовы. Т.5. Кн. 1. С. 412). Складанае слова кніга-сховішча як бы дублюе свой аднакаранёвы варыянт сховішча.
Новае слова кнігасхоўніца больш дакладна арыентуе чытача на семантыку 'бібліятэка', на што паказвае і яго «жаночы мундзір» - форма роду і фармант -(н)іца (як і слова бібліятэка з канчаткам -а).
Пачатковы курс - уводзіны (у што). У «Тлу-мачальным слоўніку бела-рускай мовы» (Т.5, кн.1, с. 606) чытаем: «Уводзіны, -аў. 1. Устуушая пачатковая частка чаго-н.; уступ. Уво-дзіны да падручніка. 2. у што. Раздзел навукі, у якім раскрываюцца асноўныя паняцці гэтай навукі, "Уво-дзіны ў мовазнаўства". Як вынікае з азначэння, «Уво-дзіны ў мовазнаўства» - раздзел навукі, які раскры-вае яе асноўныя паняцці.
Аднак гэта не адпавядае рэчаіснасці: у гэтым курсе не толькі «раскрываюцца асноўныя паняцці», але (у больш простым вы-глядзе) асвятляюцца амаль усе пытанні тэарэтычнага («агульнага») мовазнаўства: фаналогія, марфеміка і словаўтварэнне, лексікалогія, фразеалогія, граматыка, гістарычныя змены ў фане-тычнай і граматычнай структуры мовы, пісьмо, класі-фікацыя моваў свету, паходжанне мовы. Таму для вы-значэння існасці названага раздзела навукі болып прыдатнай ёсць назва «Пачат-ковы курс мовазнаўства».
Такое найменне гэта-га курса засведчыў навучальны дапаможнік для студэнтаў-філолагаў, выдадзены ў Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў 1993 годзе. Тытульны ліст кнігі: «П.У. Сцяцко. Пачатковы курс мовазнаўства. Рэцэнзенты: Л.А.Антанюк, доктар філа-лагічных навук, дацэнт БДУ; А.Ф.Рогалеў, канды-дат філалагічных навук, дацэнт Гомельскага дзяр-жаўнага універсітэта імя Ф.Скарыны. Рэкамендавана да друку Навуковай радай Гродзенскага дзяржаўнага універсітэту імя Янкі Купалы».
Павел Сцяцко
Прысяга студэнтаў гучала па-беларуску
1-е верасня ў Лідскай музычнай вучэльні, як і ўсюды, пачалося з урачыстай лінейкі. У актавай зале сабраліся перша-курснікі, а сёлета іх 67 чалавек, выпускнікі, выкладчыкі, шматлікія госці. На лінейку прышшлі прадстаўнікі ідэалагічнага аддзелу выканкаму, дырэктар Лідскай дзіцячай музычнай школы, выпускнікі якой кожны год складаюць значны працэнт студэнтаў музнавучальні. Сёлета на лінейку быў запрошаны і старшыня Лідскай гарадской арганізацы ТБМ імя Ф. Скарыны, сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў Станіслаў Суднік.
Лінейка ішла ў асноўным на рускай мове, але "Прысяга студэнта" была зачытана па-беларуску. Па-беларуску быў зачытаны і загад аб залічэнні на першы курс. Як паведаміў дырэктар вучэльні Канстанцін Сцяпанаў, справаводства ў вучэльні, а таксама класныя журналы вядуцца на беларускай мове.
У 90-я гады тут была другая па велічыні арганізацыя ТБМ, а дырэктар вучэльні Мар'ян Баяровіч быў старшынём арганізацыі. Сёлета арганізацыя ТБМ вучэльні не такая шматлікая, але беларуская мова тут займае неблагія пазіцыі.
Яраслаў Грынкевіч.
На здымку: "Прысягу студэнта" па-беларуску чытае першакурсніца С. Дуднік.
Саюз беларускіх пісьменнікаў выселілі з Дома літаратара
Праўленне Саюза беларускіх пісьменнікаў з Дому літаратара. Новы гаспадар ад-мовіў Саюзу ў арэндзе нават невялікага пакойчыка ў будынку на Фрунзе, 5. Пісьменнікі ўласнаручна вынеслі з мемарыяльнага пакоя Максіма Танка партрэты класікаў беларускай і ўсясветнай літаратуры і склалі іх ды іншую маёмасць у падвальным памяшканні Дома літаратара.
30 верасня ў Доме літаратара адбылося пасяджэнне Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў - апошняе ў гэтым будынку. У адпаведнасці з рашэннем Гаспадарчага суда Менска на гэты дзень было прызначана прымусовае выся-ленне Саюза беларускіх пісьменнікаў. Перамовы старшыні Саюза Алеся Пашкевіча з кіраўніком спраў Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандрам Кулічковым плёну не далі.
Па з'яўленні судовай выканаўцы і прадстаўніка Галоўнага гаспадарчага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта пісьменнікі пачалі выносіць партрэты кла-сікаў з мемарыяльнага кабінета Максіма Танка. Спускаючыся ў падвальнае памяшканне, Лявон Баршчэў-скі з горкай іроніяй заўважае: гэта яшчэ не расстрэл.
У сутарэннях апыну-іся партрэты Якуба Кола-са, Янкі Купалы, Цёткі, Васіля Быкава, Тараса Ша-ўчэнкі, Льва Талстога, Мікалая Някрасава, Максіма Танка ды іншых класікаў. Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч нёс партрэт Максіма Багдановіча. Паводле Ніла Сымонавіча, не варта пры-ніжацца перад чыноўнікамі - трэба шукаць новае памя-шканне.
За гадзіну да выся-лення пісьменьнікі павінша-валі з юбілеем Генадзя Бу-раўкіна. Паэт і грамадскі дзеяч упэўнены, што трэба абвясціць усенародны збор сродкаў дзеля дапамогі Саюзу беларускіх пісьменнікаў.
Высяленне Саюза з Дома літаратара стварае небяспеку пазбаўлення юрыдычнага адрасу і - адпаведна - скасавання рэгістрацыі ў Міністэрстве юстыцыі. На радзе была агучана прапанова ўдавы Васіля Быкава Ірыны Міхайлаўны, якая запрасіла пісьменнікаў размясціцца на былым лецішчы Быкава ў Ждановічах.
Што да будучыні Саюза, то сёння быў вызначаны тэрмін правядзення 15-га чарговага з'езду СБП - пачатак кастрычніка. На ім мусіць быць прыведзены ў адпаведнасць з дзейным заканадаўствам статут творчага саюза. У праекце зменаў, што маюць быць унесены, ёсць і пункт аб тым, што Саюз беларускіх пісьменнікаў з'яўляецца правапераемнікам Саюза пісьменнікаў БССР. На пасяджэнні Рады Саюза пісьменнікаў у склад яго былі прыняты Віталь Тарас і Фёдар Баравы.
У інтэрвію радыё "Свабода" пісьменнікі вы-казалі свае адносіны да апошніх падзеяў:
Алесь Пашкевіч: "Саюз пісьменьнікаў нашай краіны не здаецца. На ва-шых вачах партрэты класі-каў, геніяў нацыянальнай літаратуры былі знесены ў падвал Дома літаратара. Па сутнасці, гэта сімвалічны зыход нацыянальнай літара-туры і самай старэйшай творчай арганізацыі Бела-русі ў лёсавыя катакомбы".
Сяргей Законнікаў: "Калі ў пісьменніка ёсць талент, ёсць сумленне, ёсць разуменне таго, чым з'яўля-ецца наша дзяржава, што такое наша мова, наша ку-льтура, каб захаваць на-цыю ў гісторыі, - дык веда-ючы гэта ўсё, мы будзем да канца змагацца за неза-лежную Беларусь, за нашу існасць у гэтым белым све-це.
Я ўпэўнены: пройдзе не так шмат часу, - і ўсе гэтыя партрэты з падвалаў будуць вынесены і зоймуць сваё належнае месца."
Вольга Іпатава: "Я веру, што Дом літаратара вернецца да нас. Усю ноч на 30 жніўня ідзе дождж, і кож-ная кропля, здаецца, гаворыць мне: "Дом! Дом-м! Дом-м" Сёння мы апошні раз збіраемся ў нашым Доме літаратара…
Дом-м!
Тонкая, як бярозка, Жэня Янішчыц чытае са сцэны:
"Ты пакліч мяне, пазаві;
Мы заблудзімся
ў хмельных травах,
Пачынаецца ўсё з любві…"
Дом-м!
Непаўторная ўсме-шка Максіма Танка і яго працягнутая рука: "Як жы-вецца? Што пішацца?"
Дом-м!
Мы сядзім з Васілём Быкавым у кабінеце, і я чую яго ціхі, мудры голас: "Калі табе цяжка, Оля, узгадвай пра папярэднікаў, якія засталіся ў Сібіры навечна".
І песня, якую пяе Янка Брыль, галасы, словы, і зборнік вершаў. Там - заціхлая ўвага залы, воклічы - з'езды… І тое, што чытае Беларусь, над чым яна задумваецца, з чаго пакеплівае, што любіць.
Яны хочуць, каб усё гэта знікла, развеялася. Яны мучаць нас судамі, параграфамі, усёй няпраўдаю, якая і складае іхную сутнасць. Яны душаць ўжо галасы, усмешкі, словы памерлых, якімі поўніцца гэты дом.
Але я іх чую. І яны кажуць мне: "Няўжо ты не ведаеш, што Дух неўміру-чы? Пачынаецца ўсё з мовы, і не заканчваецца ніколі…"
Я ўжо не слухаю дажджу і кропель-цвікоў. Я слухаю іх.
Я веру, што Дом літаратара застанецца - у нас, з намі, па-за намі…"
Лявон Баршчэўскі: "Калі ўспомнім, што 29 кастрычніка 1937 года ад-ным махам расстралялі 24 беларускіх пісьменнікаў, то сённяшнія падзеі сведчаць: чалавецтва ўсё ж ідзе на-перад, і пакуль яшчэ да гэтага не дайшло - пісьмен-нікаў не расстрэльваюць".
Віктар Казько: "Ідзе зьнішчэнне нацыянальнага, дзяржаўнага, менавіта бела-рускага. Інакш разглядаць, як абразу… Прычым, нічога не баючыся, ні на каго не азіраючыся, публічна… Боль, горыч і недзе крышку яшчэ і страху. Страх не за сённяшні дзень, страх - за будучы дзень. Што заста-нецца? Што перадасца на-шчадкам?"
Леанід Дранько-Ма-йсюк (паэт Леанід Дранько-Майсюк пераносіў у падвал Дома літаратара з былога памяшкання бібліятэкі збо-ры твораў Васіля Быкава): "Сумна ўсё гэта. Але як казаў сам Васіль Быкаў, праўда заўсёды перамагае, наша нацыянальная белару-ская праўда. А ёсць жа та-кая, і яна пераможа. І гэта дае адчуванне аптымізму".
Ганна Соўсь, Менск.
На карысць народаў-суседзяў
дарылася так, што на пачатку новага стагод-дзя абарваліся мае кантакты з вядомым польскім літара-тарам Земавітам Фядэцкім. А ў памяці маёй і яго зна-ёмых па юнацкай пары на Лідчыне былі сустрэчы і шчырыя гутаркі з гэтым таленавітым і вельмі прос-тым чалавекам. Асабліва запомніўся пан Земак лід-чанам пасля яго прыезду ў раён для прэзентацыі кнігі. "Цёплыя вечары... ды ха-лодныя ранкі..." У згаданым выданні З. Фядэцкі апу-блікаваў беларускія народ-ныя песні, што мілагучна выконвалі жыхары Фелік-сава і навакольных вёсак, яшчэ ў даваенны час і спя-ваюць цяпер.
Натуральна, што многія мае знаёмыя, сімпатыкі беларускай і польскай культуры пры сустрэчы цікавіліся лёсам З. Федэцкага, пыталіся, калі ён зноў наведае родную для яго лідскую зямлю. Ды мае спробы даведацца нешта пра земляка заставаліся без выніку. Што рабіць? Тады я звярнуўся на дапамогу на Польскае радыё. Напісаў вядомаму публіцысту Чэславу Сенюху, які ведзе ў эфіры беларуска-польскія перадачы на літаратурныя тэмы. І неўзабаве пан Чэслаў агукнуўся. Паведаміў мне варшаўскі адрас З. Фядэцкага і перадаў прывітанне, як сказана ў лісце, усёй Лідзе.
Дарэчы, Ч. Сенюх таксама наш зямляк. Родам ён з прынёманскага мястэчка Любча, што ў суседнім з намі Наваградскім раёне. Нядаўна стараннямі творцы ў Палёніі прагучала падрыхтаваная ім 350-я тэматычная перадача. Як арты-стычна вядзе сваю справу спадар Чэслаў! Слухаеш у яго выкананні "Новую зямлю" Якуба Коласа і табе падаецца, што гучыць голас кагосьці з купалаўскіх артыстаў, а то і самога дзядзькі Юзіка. Зусім іншая інтанацыя пры чытанні ва-енных аповесцяў Васіля Быкава...
Да месца будзе заў-важыць, што літаратурныя перадачы Пелёніі гучаць кожны панядзелак прыблі-зна ў 17 гадзін. Пасля прачытанага ўрыўку з таго ці іншага твору на беларускай мове той тэкст паўтараецца па-польску. Такім чынам радыёслухач мае не толькі асалоду ад пачутага, а і можа лепш вывучыць бела-рускую ды польскую мовы, удасканаліць сваю размоўную практыку.
Словам, такія пера-дачы Палёніі, як і выдадзены ў свой час З. Фядэцкія у Варшаве зборнік беларускіх песень, служаць збліжэнню славянскіх народаў-суседзяў.
Алесь Жалкоўскі, г. Ліда.
У Менску адкрылі мемарыяльную дошку Івану Шамякіну
31 жніўня ў Менску, на доме № 11 па вуліцы імя Янкі Купалы, адбылося ад-крыццё мемарыяльнай до-шкі народнаму пісьменніку Беларусі, лаўрэату Дзяржаўных прэмій СССР і Бела-русі, Літаратурнай прэміі імя Яку-ба Коласа Івану Шамякіну (30.01.1921, вёска Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці - 14.10. 2004, Менск).
Аўтары дошкі - за-служаны дзеяч мастацтваў Беларусі Іван Міско і ар-хітэктар Міхаіл Ткачук - стварылі ў бронзе профіль І. Шамякіна. На дошцы, што зроблена ў выглядзе ста-ронкі пісьменніцкага на-татніка з дубовымі лістамі, адліты тэкст: "У гэтым доме з 1969 па 2004 год жыў народны пісьменнік Беларусі, Герой сацыялістычнай пра-цы, акадэмік, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Шамякін Іван Пятровіч".
Намеснік старшыні Менскага гарвыканкама Міхаіл Ціцянкоў зазначыў, што "адкрыццё мемарыяль-най дошкі з'яўляецца шчырай данінай памяці і ўдзяч-насці нашчадкаў сапраўд-наму стваральніку-патры-ёту, слаўнаму сыну зямлі беларускай, якім быў і на-заўсёды застанецца для нас Іван Пятровіч Шамякін".
Паводле слоў ака-дэміка Пятра Нікіценкі, творы І.Шамякіна актуальныя і сёння, калі для пераходу да больш гуманнага і цывілізаванага грамадства беларусам неабходна пераадо-лець бюракратызацыю, што мацнее. "Менавіта яна з'яў-ляецца галоўным фактарам, што стрымлівае дынамічны рух краіны", - сказаў вучоны. Паводле яго слоў, пра бюракратычныя праблемы І.Шамякін пісаў у сваіх творах.
Дырэктар Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Валеры Максімовіч зазначыў, што "мужнае, шчырае і сумленнае слова" І. Шамякіна было аддадзена беларускай літаратуры. "Яго творы з'яўляюцца яркай старонкай усяго нашага жыцця, бо не адно пакаленне беларусаў выхоўва-лася і будзе выхоўвацца на яго творчасці", - сказаў вучоны. Паводле яго слоў, у інстытуце вядзецца праца па падрыхтоўцы поўнага збору твораў І.Шамякіна, які павінен убачыць свет у 2009-2013 гадах.
Згодна з пастановай ураду, прапануецца стварэнне музея народнага пісьменніка ў Добрушскім раё-не, а таксама ўзвядзенне помніка І. Шамякіну і ўвекавечанне яго памяці ў айчынных тапонімах. Сёлета імя пісьменніка прысвоена Мазырскаму дзяржаўнаму педагагічнаму універсітэту.
Як згадваюць сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў, да Івана Шамякіна ў апошнія гады жыцця звярталіся з прапановай узна-чаліць альбо ўвайсці ў склад тады яшчэ планаванага праўладнага саюза пісьменнікаў. Іван Пятровіч адмовіўся.
Паводле словаў старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Алеся Пашкевіча: "Іван Пятровіч Шамякін да канца свайго жыцця заставаўся верны сваім ідэалам, як верны ён заставаўся і адзінаму Саюзу пісьменнікаў. На прапановы стаць стваральнікам нейкага іншага саюза пісьменнікаў ён публічна адказваў адмовамі".
Марат ГАРАВЫ, БелаПАН.
На здымку: Падчас адкрыцця дошкі.
ДА 1 ВЕРАСНЯ ВЫДАДЗЕНА 175 НАЙМЕННЯЎ ПАДРУЧНІКАЎ І ВУЧЭБНЫХ ДАПАМОЖНІКАЎ
Да 1 верасня выда-дзена 175 найменняў пад-ручнікаў і вучэбных дапа-можнікаў. Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Аля-ксандр Радзькоў 30 жніўня на адкрыцці ў Менску вы-ставы "Падручнікі, вучэб-ныя дапаможнікі і вучэбна-метадычныя комплексы ў 2006/2007 навучальным го-дзе".
Сярод усіх выданых да пачатку навучальнага года падручнікаў і вучэб-ных дапаможнікаў шэсць найменняў літаратуры пры-значаны для дашкольнай адукацыі, 61 - для пачат-ковай адукацыі, 76 - для базавой школы і 34 - для спецыяльнай школы.
Паводле слоў А. Ра-дзькова, праца над наву-чальнай літаратурай сёлета была "рытмічнай, больш якаснай", склалася беларус-кая аўтарская школа.
"Важна, што мы сё-лета паслядоўна пераходзім да стварэння вучэбна-ме-тадычных комплексаў", - падкрэсліў міністр адука-цыі. Паводле яго слоў, по-руч з падручнікам, што з'яў-ляецца галоўным звяном метадычнага комплексу, для паўнавартаснага наву-чання абавязкова павінны быць наглядныя дапамож-нікі і адпаведнае эле-ктрон-нае суправаджэнне. Сёлета да выдання пад-рыхтавана 80 найменняў вучэбна-ме-тадычных да-паможнікаў.
А. Радзькоў зазна-чыў, што плануецца пашы-рыць працу па выданні ву-чэбных дапаможнікаў на электронных носьбітах. Да гэтага навучальнага года ў школы Беларусі ў элект-ронным выглядзе ўпершы-ню паступіць вучэбны дапа-можнік па інфарматыцы для 9-га класса і дапаможнік для настаўнікаў інфарматыкі для 6-га класа. Апрача таго, упершыню будзе выданы вучэбны дапаможнік і рабо-чы сшытак па кітайскай мове павышанага ўзроўню для 1-га класа.
А. Радзькоў таксама закрануў пытанні выдання падручнікаў для сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў. Па-водле яго слоў, улічваючы вузкую спецыялізацыю ву-чэбнай літаратуры ў адпа-ведных установах, у гэтым пытанні Беларусь цесна супрацоўнічае з іншымі кра-інамі, у прыватнасці з Ра-сіяй.
Паводле слоў міні-стра, значныя поспехі дася-гнуты ў пытанні якасці вуч-эбнай літаратуры. "Мы ця-пер бачым, што і колернасць добрая, і мы вымушаны выдаваць падручнік у двух частках, каб ён не быў цяж-кім. Мы цяпер прапрацоў-ваем, каб вокладка была не кардоннай, а ламінаванай. Але тут павінны вытрым-лівацца санітарныя нормы - падручнік не павінен быць шкодным для зда-роўя", - сказаў А. Радзькоў на адкрыцці выставы. Па-водле яго слоў, Міністэр-ства адукацыі цяпер больш патрабаванняў прад'яўляе да зместу падручнікаў. "Вучэбны дапаможнік паві-нен заўсёды зацягваць ву-чня ў навучальны працэс. Па новых кірунках гэта ў нас атрымліваецца, але не заўсёды, - ёсць праблема, калі або складана сфармулявана задача, або занадта тоўсты падручнік, або не зусім прывабная паліграфія", - зазначыў А.-Радзькоў.
Анастасія Янушэўская, БелаПАН.
Калі за адраджэнне мовы, чытай, спадарства,"Наша слова"!
Шаноўнае спадарства! Ідзе падпіска на апошні квартал 2006 года. Мы звяр-таем увагу кіраўнікоў арганізацый і актывістаў ТБМ навучальных устаноў Беларусі, падпіска будзе працяг-вацца да 20 верасня. У вас ёсць рэальная магчымасць падпісаць студэнтаў старэйшых курсаў і асабліва студэнтаў першага курса. Асабліва гэта тычыцца менскіх, гомельскіх і магілёўскіх студэнтаў. Нашая газета ў гэтых гарадах пакуль не прадаецца, і адзіны спосаб атрымаць яе - гэта падпісацца
Будзьце з намі, і вы будзеце ў цэнтры падзей, якія адбываюцца ва ўсім беларускамоўным спектры Беларусі і замежжа. В
Арганізацыя абароны земскай і бітва пад Оршай 1514 г.
Штогод 8 верасня патрыятычная грамадскасць Беларусі і беларусаў свету адзначае Дзень Беларускай Вайсковай Славы. Яго святкаванне пачалося ў незалежнай Беларусі 8 верасня 1992 г. на плошчы незалежнасці ў Менску прынясеннем воінскай прысягі на вернасць Беларусі афіцэрамі Беларускага Згуртавання Вайскоўцаў, у тым ліку і афіцэрамі запасу і ў адстаўцы. Побач са мною прымалі прысягу Васіль Быкаў і Зянон Пазьняк. Камандаваў урачыстасцю падпалкоўнік Мікалай Статкевіч, старшыня БЗВ. Гэта было першае ўрачыстае святкаванне Дня Беларускай Вайсковай Слвы, які звязаны з далёкім мінулым нашага народа - з бітвай пад Оршай 8 верасня 1514 года.
У той далёкі ад нас час абвастрыліся адносіны паміж Маскоўскім вялікім княствам (Расіі яшчэ не было) і БеларускаЛітоўскай дзяржавай (Вялікім Княствам Літоўскім, Рускім і Жамойцкім). Дыпламатычныя барацьба паміж імі за ўплыў ва Усходняй Еўропе суправаджалася ваеннымі канфліктамі. А. С. Пушкін сказаў пра гэта так:
Уж давно между собою
Враждуют эти племена,
Не раз клонилась
пред грозою
То их, то наша сторона.
АРГАНІЗАЦЫЯ АБАРОНЫ
Для паспяховага вядзення войнаў у БеларускаЛітоўскай дзяржаве склалася вайсковая сістэма, якая называлася "службай земскай" , г.зн. усёй зямлі, усёй дзяржавы. У выпадку вайны збіраліся вайсковыя аддзелы князёў і "паноў" (верхавіны феадальнага саслоўя. Гэтыя аддзелы ("почты") складаліся з баяраў (больш дробных феадалаў) і вайсковаслужывых людзей ("слуг вайсковых"), якія былі васаламі буйных землеўладальнікаў і атрымлівалі за сваю вайсковую службу ад паноў і князёў невялікія маёнткі з сялянамі. Аналагічна збіраліся аддзелы з вялікакняскіх маёнтаў, толькі імі камандавалі павятовыя харунжыя. Колькасць вайскоўцаў была прапарцыянальна колькасці сялянскіх службаў у маёнтках (дварах ці дворцах пана або вялікага князя). У службе лічылася 3 сялянскія гаспадаркі (часам і болей).
Соймавым рашэннем 1502 г. было пастаноўлена, што з кожных 10 службаў трэба было выстаўляць аднаго конніка з дзідай і адпаведным рыштункам (шабля і інш.). Конь і ўзбраенне былі за кошт ваяра або яго пана.
У пачатку ХУІ ст. норма была падвышана: адзін коннік - з 8 службаў, з 1521 г. - з пяці службаў, а з 1528 г. зноў з васьмі. Сам феадал мусіў выступаць асабіста з адпаведнай колькасцю коннікаў. Пяхоты было мала. Яна ўжывалася больш для абароны цвердзяў, хаця выступала і ў паход.
Феадальная конніца ў большасці яшчэ захоўвала лук, але ўжо пачала ўжывацца і агнястрэльная зброя.
Камандаваў войскам сам вялікі князь. Але ён не заўсёды ўзначальваў войска ў паходзе. Таму непасрэдна камандаваў войскам з 1497 г. гетман найвышэйшы (далей у ХУІ ст. - гетман вялікі ) і (ад 1521 г.) яго намеснік - гетман дворны (пазней назва змянілася - гетман польны, г.зн. палявы). Правам суда падчас паходу карыстаўся гетман найвышэйшы. Ён мог пакараць баярына (шляхціца), нават прыгаварыўшы яго да смяротнага пакарання. Гетман мог толькі падчас бітвы або адразу пасля яе надаць і шляхецтва за мужныя ўчынкі. Аднак такое яго рашэнне патрабавала зацверджання на чарговым сойме, бо ў Вялікім Княстве Літоўскім толькі шляхта мела прызнаваць шляхецтва праз свой прадстаўнічы дзяржаўны орган - сойм.
Вайсковыя аддзелы складалі харугвы - асноўныя вайсковатактычныя адзінкі, якія выконвалі баявыя задачы. Выступалі яны пад адным сцягам - харугваю, то і называліся харугвамі.
ПАДРЫХТОЎКА ДА АРШАНСКАЙ БІТВЫ
У 1512 г. пачалася новая вайна паміж Маскоўскім вялікім княствам і БеларускаЛітоўскай дзяржавай. Вялікі князь маскоўскі Васіль ІІІ намагаўся захапіць беларускія землі. Тройчы, у 1512, 1513 і 1514 гг., маскоўскія войскі спрабавалі ўзяць беларускі горадцвердзь Смаленск. Толькі ў канцы ліпеня 1514 г. гараджане Смаленска, паддаўшыся на ўгаворы князя Міхаіла Львовіча Глінскага, які служыў цяпер Васілю ІІІ, капітулявалі. Заняцце Смаленска адкрыла шляхі на Беларусь.
Васіль ІІІ загадаў свайму 80тысячнаму коннаму войску пайсці далей на Беларусь - у Оршу і далей па Віленскім кірунку. На чале маскоўскага войска стаялі галоўныя ваяводы - Іван Чаляднін і князь Міхаіл БулгакаўГоліца (продак князёў Галіцыных). Насустрач ім выступіла 30тысячнае беларускае войска, у складзе якога былі польскія аддзелы (паводле звестак расійскага гісторыка пачатку ХХ ст. М. К. Любаўскага - чатыры тысячы коннікаў). Жамойцкія баяры сцераглі мяжу Літвы з Тэўтонскім ордэнам, а украінскія баяры баранілі свае зямлі ад набегу крымскіх татараў, саюзнікаў маскоўскага вялікага князя.
У Менску ў канцы ліпеня 1514 г. быў праведзены агляд беларускага войска перад вялікім князем літоўскім (і каралём польскім) Жыгімонтам Старым. Выявілася, што польскія аддзелы прыбывалі марудна, а большая частка польскіх жаўнераў засталася ў Беларусі. Жыгімонт, не чакаючы асноўную частку польскіх аддзелаў, зрабіў пераход са сваім войскам з Менска ў Барысаў. Тут зноў быў праведзены агляд войска і яго попіс (перапіс). Адсюль і выступіла ў паход 30тысячнае беларускае войска на чале з гетманам найвышэйшым Вялікага Княства Літоўскага князем Канстанцінам Іванавічам Астрожскім. У Беларускім войску налічвалася 3 тысячы польскіх рыцараў і іншых коннікаў. Сам жа вялікі князь Жыгімонт застаўся ў Барысаве з войскам ў 4 тысячы жаўнераў, галоўным чынам польскіх.
Расійскі гісторык ХІХ ст. С.М. Салаўёў адзначыў, што ў маскоўскіх ваяводаў было 80 тысячаў войска, а ў Канстанціна Астрожскага - не болей 30 тысячаў. Гэтыя лічбы прыводзяцца, як у рускіх летапісах, так і ў звестках іншаземцаў. Такія ж яны і ў хроніках М. Стрыйкоўскага і А. Гваньіні. Згаджаюцца з гэтымі лічбамі і вайсковыя гісторыкі ХХ стагоддзя.
У войску К.І. Астрожскага аддзеламі лёгкай конніцы (з лёгкімі узбраеннем) камандаваў дасведчаны палкаводзец Юры Мікалаевіч Радзівіл, стараста гарадзенскі і падчашы літоўскі.
Асобныя аддзелы ўзначальвалі слуцкі князь Юры Сямёнавіч Алелькавіч і Іван Багданавіч Сапега, пісар гаспадарскі і гараднічы Троцкі.
Першы бой паміж беларускімі і перадавымі маскоўскімі палкамі адбыўся на левым беразе Бярэзіны 27 жніўня 1514 г. пры пераправе цераз раку войска К. І. Астрожскага. Папярэдне ён правёў артылерыйскую стральбу з гармат і гакаўніц (пішчаляў), нанёсшы страты непрыяцелью. Падчас бою некалькі маскоўскіх палкоў было разбіта. Непрыяцель страціў каля 1300 чалавек. На наступны дзень авангард войска К.І. Астрожскага нанёс паражэнне маскоўскім аддзелам у баі над ракою Бобр і 1 верасня дасягнуў ракі Друць.
Тут аддзелы Івана Багданавіча Сапегі нанеслі паражэнне тром маскоўскім палкам. Было забіта некалькі соцень воінаў, шмат было ўзята ў палон.
Тады галоўны ваявода маскоўскага войска Іван Чаляднін, якому Васіль ІІІ даручыў камандыванне ўсімі сіламі, адступіў са сваім войскам за Днепр і выбраў для галоўнай бітвы ў гэтай кампаніі 1514 г. (і як аказалася для галоўнай бітвы ўсёй вайны) добрае месца на левым беразе Дняпра. Тут паміж Оршай і Дуброўнай ля ракі Крапіўны на вялікім полі і размясціліся маскоўскія палкі - на ўзгорках каля вёсак Пугайлава і Рукліна, злева ад лесу, што быў каля ракі Днепр, ля вёскі Рукліна.
Маскоўскі галоўны ваявода і А. Чаляднін пакінуў свабодную прастору для непрыяцеля ў лукавіне Дняпра на яго левым беразе каля Оршы. Менавіта тут І. А. Чаляднін планаваў даць генеральную бітву, разбіць меншага амаль утрая непрыяцеля, захапіць палонных і скончыць перамогай вайну.
Канстанцін Астрожскі таксама вырашыў даць тут бітву, нягледзячы на свае параўнальна малыя сілы. Ён лічыў, што адной вярсты да Дняпра будзе дастаткова, каб разгарнуць свае сілы. Быў і псіхалагічны разлік для свайго войска - немагчымасць адступлення да бліжэйшых крутых берагоў Дняпра.
7 верасня 1514 г. войска К.І. Астрожскага наблізілася да Дняпра ў раёне Оршы Гетман вырашыў не рызыкаваць, бо пераправу цераз раку пільнавалі конныя аддзелы ворага. Не жадаючы фарсіраваць раку пад стрэламі маскоўскіх лучнікаў, князь Астрожскі правёў тут дэманстратыўны манёўр, намагаючыся паказаць маскоўскім ваяводам, што пераправа беларускага войска адбудзецца менавіта тут.
Таму Канстанцін Астрожскі пад заслонай сваіх жаўнераў пераправіў у гэтым месцы, дзе была пераправа, уброд толькі некалькі тысяч коннікаў. Але маскоўскія ваяводы бяздзейнічалі, чакаючы, пакуль не падыдзе да пераправы ўсё беларускае войска, каб потым адным вытам знішчыць яго цалкам.
Увечары Астрожскі перасунуў ўсё сваё войска па віцебскай дарозе крыху на поўнач ад Оршы і спыніўся на правым беразе Дняпра.
Уноч на 8 верасня Канстанцін Астрожскі загадаў пабудаваць цераз Днепр у гэтым месцы два пантонныя масты. Яны былі зроблены са шчыльна заканапачаных і звязаных паміж сабой пустых бочак. Для пераправы скарысталі таксама плыты і лодкі з суцэльным насцілам. Каб колы гармат не гразлі, у балоцістых мясцінах ля ракі былі зроблены гаці з паваленых і звязаных дрэў. Конніца войска князя Астожскага перапраўлялася цераз Днепр па вузенькім бродзе недалёка ад Аршанскай цвердзі, страціўшы пры гэтым толькі аднаго вершніка, які адхіліўся ад броду і патануў. На працягу ночы па двух пантонных мастах была перапраўлена ўся пяхота і артылерыя войска БеларускаЛітоўскай дзяржавы ў раён вёскі Пашына, што знаходзілася ў лукавіне Дняпра.
ПЕРАД БІТВАЙ
Абазнаныя людзі заўважылі, што за войскам ляцела шмат крумкачоў і сіпоў, і гэта было расцэнена, што маскоўскае войска будзе разбіта.
Бітва ў полі на беразе Дняпра адбылася за пяць вёрстаў ад Оршы 8 верасня 1514 года. Гэты дзень увайшоў у гісторыю як Дзень Беларускай Вайсковай Славы.
У маскоўскім войску галоўным ваяводам быў баярын Іван Чаляднін, другім самастойным ваяводам баярын князь Міхаіл БулгакаўГоліца. Маскоўскія палкі былі пастаўленыя ў баявы парадак у тры расцягнутыя лініі. На флангах знаходзіліся конныя аддзелы, каб падчас бою яны зайшлі ў тыл ворагу. Наперадзе стаяў полк перадавой варты. У цэнтры - маскоўскі вялікі полк, па фронце шырынёй 5 кіламетраў, на правым фланзе - полк правай рукі, на левым, каля вёскі Рукліна, полк левай рукі. На пагорку ў цэнтры, за вялікім палком, стаяў полк тылавой варты (рэзерва). Маскоўскае войска выступала пад белым сцягам.
Усе маскоўскія палкі былі конныя. Цяжкіх гарматаў маскоўскія войскі не мелі, бо вялікі князь Васіль ІІІ загадаў пакінуць іх у захопленных замках. Але, як сведчыць гісторык М.М. Карамзін, "агнястрэльны снарад" у маскоўскім войску быў.
Галоўны маскоўскі ваявода расцягнуў свае сілы таму, што яны амаль утрая перавышалі войска Канстанціна Астрожскага. Іван Чаляднін вырашыў акружыць праціўніка, разбіць яго і скінуць рэшткі разбітых харугваў у Днепр. Таму маскоўскае войска расцягнулася па лініях і стварылася магчымасць прарваць іх. Але адзіны сапраўдны кіраўнік у маскоўскім войску адсутнічаў, бо Іван Чаляднін быў толькі фармальным галоўнакамандуючым. Васіль ІІІ даручыў коннаму з двух галоўных ваяводаў камандаваць сваімі войскамі (прыкладна па 40 тысячаў воінаў) самастойна.
Гэта паўплывала на ход і вынікі бітвы пад Оршай. Адбілася на ходзе бітвы і тое, што ў маскоўцаў не было артылерыі. Да таго ж яны, заспакоеныя сваёй колькаснай перавагай, былі ўпэўненыя ў перамозе. Таму іх галоўныя ваяводы і ваяводы ніжэйшага рангу своечасова не заўважылі небяспекі. А калі яна выявілася падчас бітвы, то было ўжо позна.
Войска Канстанціна Астрожскага заняло баявыя пазіцыі па абодвух баках яра, які ішоў ад вёскі Пугайлава да пераправы цераз Днепр. Яны сталі паводле свайго баявога звычаю: наперадзе знаходзіліся два палкі беларускай конніцы на чале з самім К.І. Астожскім і польскай конніцы на чале з Войцехам Сампалінскім. Паміж імі стаяла пяхота са стрэльбамі і пішчалямі. У другой лініі стаялі яшчэ два палкі: беларускай конніцы Юрыя Радзівіла і польскай Януша Свярчоўскага. Як ужо было згадана, польскіх коннікаў было 3 тысячы. На правым і левым флангах стаялі па тры дапаможныя (рэзервовыя) палкі беларускай конніцы, якія складаліся з лёгка ўзброеных харугваў. На краі правага крыла К. Астрожскі размясціў ва ўкрыцці пад заслонай ляску і паблізу ад берага Дняпра ўсе гарматы і частку пяхоты з рушніцамі (пішчалямі, самапаламі). Увогуле войска Астрожскага было сцягнута ў моцныя і згрупаваныя аддзелы, гатовыя прабіць расцягнутыя лініі ворага.
Як сведчыць батальная карціна "Бітва пад Оршай" (намалявана каля 1520 г., знаходзіцца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве), К. І. Астрожскі быў апрануты ў баявое адзенне з шабляй у каштоўных похвах. Падчас бітвы беларускае войска выступала пад дзяржаўным сцягам чырвонага колеру з срэбнай выявай Пагоні на адным баку і Багародзіцы з дзіцяткам Ісусам на руках - на другім. Побач з гетманам найвышэйшым відзён і другі сцяг, блакітнага колеру. З аднаго боку на ім была срэбная Пагоня ў чырвоным полі, з другога - абраз святога Станіслава.
Асобныя паны мелі ў сваіх аддзелах свае ўласныя сцягі. Так, на карціне ў руцэ аднаго з вершнікаў можна разгледзець чырвоны штандар з выявай герба Радзівілаў - трох паляўнічых ражкоў.
У кожнага з беларускіх вершнікаў, паводле той карціны, у руцэ была доўгая дзіда з белым сцяжкомвымпелкам уздоўж якога пасярэдзіне праходзіць адна вузкая чырвоная палоска, якая перакрыжоўваецца бліжэй да тронца другой чырвонай палоскай. Гэта прадвеснік нашага гістарычнага нацыянальнага белачырвонабелага сцяга.
СЛАВУТАЯ АРШАНСКАЯ БІТВА
У пятніцу 8 верасяня 1514 года "на Рожество Пресвятыя Богородіцы" , а 9й гадзіне раніцы беларускае войска Канстанціна Іванавіча Астрожскага было пастаўлена ў баявых парадках на поле бітвы: як заўсёды тады гэта рабілася, перад бітвай святары з абодвух бакоў адаслужылі малебен за перамогу.
Трэба нагадаць, што ў беларускім войску. Як і ў маскоўскім, за перамогу маліліся праваслаўныя святары і воіны. Большасць у беларускім войску складалі праваслаўныя баярышляхта. Сам К. І. Астрожскі быў праваслаўным. У аддзелах яго войска малебен адслужылі і ксяндзы, бо ў войску было немала і католікаў.
Пасля малебну абодва
АРШАНСКАЯ БІТВА
У пятніцу 8 верасня 1514 года "на Рожество Пресвятыя Богородіцы" , а 9й гадзіне раніцы беларускае войска Канстанціна Іванавіча Астрожскага было пастаўлена ў баявых парадках на поле бітвы: як заўсёды тады гэта рабілася, перад бітвай святары з абодвух бакоў адслужылі малебен за перамогу.
Трэба нагадаць, што ў беларускім войску, як і ў маскоўскім, за перамогу маліліся праваслаўныя святары і воіны. Большасць у беларускім войску складалі праваслаўныя баярышляхта. Сам К. І. Астрожскі быў праваслаўным. У аддзелах яго войска малебен адслужылі і ксяндзы, бо ў войску было немала і католікаў.
Пасля малебну абодва крылы маскоўскага войска крыху адышлі ад астатняга войска, каб потым акружыць ворага з тылу. Галоўныя ж маскоўсія сілы засталіся ў баявых парадках, а некаторыя аддзелы нават прасунуліся крыху наперад, каб выклікаць непрыяцеля на бой. Пасля гэтага перасоўвання на вольнай прасторы паміж беларускім і маскоўскім войскам пачаліся "гарцы" - асобныя двубоі паміж вершнікамі з абодвух бакоў, каб заахвоціць астатніх воінаў да бітвы.
Пасля кароткай нарады са сваімі ваяводамі з невялікай прамовай пабеларуску да сваіх рыцараў звярнуўся Канстанцін Астрожскі. Ён нагадаў пра слаўныя баявыя традыцыі продкаў, заклікаў быць мужнымі, абараняць ад ворагаў Бацькаўшчыну.
Пасля прамовы Астрожскі загадаў конным палкам вольна рушыць наперад. Гэтае прасоўванне наперад маскоўскія ваяводы палічылі сігналам да дзеяння. Затрубілі трубы, загрукалі бубны, сцягі і прапарцы (сцяжкі) распусцілі да бою.
Атаку пачаў полк правай рукі маскоўскага войска на чале з князем Міхаілам Іванавічам БулгакавымГоліцам. Асобныя аддзелы І. Чаляднін паслаў на флангі, каб адразу зайсці ў тыл ворагу. Адбіўшы атаку непрыяцеля, беларускія коннікі, якія атрымалі падмацаванне, пачалі самі наступаць. Полк В. Сампалінскага, які складаўся з цяжкай кавалерыі, адпаведна ўзброенай і з моцнымі даспехамі, праскочыўшы галопам перад фронтам беларускага палка ў цэнтры поля бітвы, нанёс ворагу выт па флангу. Польскія коннікі з доўгімі дзідамі валілі з коней маскоўскіх воінаў М. Стрыйкоўскі распавядае, што ў паветраы свісталі стрэлы, чуўся звон шабель, гучалі стрэлы з агнявой зброі. Вершнікі набіралі тэмп, уразаліся ў шэрагі маскоўскага войска. Разгарэлася жорсткая бітва.
Князь М. БулгакаўГоліца таксама атрымаў падмацаванне і ўзнавіў шэрагі свайго фронту. Маскоўскія сілы на правым фланзе пачалі другую атаку. Беларускія рыцары і польскія саюзнікі ўстаялі. Але нечакана яны расступіліся, і вораг апынуўся перад пяхотай. Пяхота, страляючы з рушніц (пішчаляў) збіла з коней шмат маскоўцаў. Шэрагі маскоўскага палка памяшаліся. У гэты момант Канстанцін Астрожскі звярнуўся да рыцараў: "Гэй! Вось цяпер наперад, дзеці!" (Для таго часу ён быў ужо стары. Яму было 54 гады). Ён казаў ім пра ўжо недалёкую перамогу і трыумф, пра тое, што непрыяцель ужо "млее". Заклікаў "мілых братоў" аднавіць мужнасць у гэтай хвілі: "Цяпер будзьце мужамі, няхай кожны адновіць дзельнасць, бо шэрагі непрыяцеля ўжо паблыталіся. На нашым баку стаіць сам Бог і дадае нам з неба абарону". Астрожскі заклікаў усіх ісці слела ў бой за ім, бо ён першы ставіць сваю галаву ў ахвяру і першы ідзе ў атаку на ворага з шабляй у руцэ, каб яе акрывавіць. Ён напомніў рыцарам пра слаўныя бітвы іх продкаў, і каб яны чуліся сынамі сваіх бацькоў. Асаблівасці прамовы, перададзенай храністам, паказваюць, што яна была сказана пабеларуску. Гэтая прамова славутага палкаводца міфалагічна ўздзейнічала на беларускіх воінаў. І па яго закліку яны рушылі ў атаку.
Зноў пачалася жорсткая бітва. Канстанцін Астрожскі, размахваючы гетманскай булавой, зноў вёў у атаку сваіх рыцараў. Яны збівалі ворага дзідамі і секлі мячамі. Урэшце маскоўская конніца БулгакаваГоліцы была зламана, разбіта і ў беспарадку кінулася наўцёк. Беларуская конніца і полк Сампалінскага ўварваліся ў другую лінію маскоўскага войска. Яны гналі рэшткі маскоўскага палка правай рукі і забівалі ўцекачоў, ужо няздольных весці бой.
Аднак Іван Чаляднін не дапамог БулгакавуГоліцы. Гэта тлумачыцца суперніцтвам паміж маскоўскімі галоўнымі ваяводамі і жаданнем кожнага з іх атрымаць перамогу самастойна, каб выслужыцца перад вялікім князем. Нават пасля разгрому войска, якім камандаваў БулгакаўГоліца, у Чалядніна заставалася войску больш, чым у Канстанціна Астрожскага.
Яшчэ раней Іван Чаляднін накіраваў свой полк левай рукі на супрацьлеглае правае крыло беларускага войска. Аднак гэты наступ быў не вельмі моцны і выконваўся неяк нерашуча. Гэта дало магчымасць беларускай лёгкай кавалерыі на працягу доўгага часу адбіваць тут атакі маскоўскага войска. Чаляднін чакаў, калі ў бой супраць палка правай рукі ўцягнуцца ўсе харугвы беларускай лёгкай конніцы, каб тады выцяць ім у тыл і адным моцным вытам разбіць іх.
Урэшце Івану Чалядніну здалося, што ён перамагае. У нейкі момант бітвы ён убачыў, што беларуская конніца спыніла свае контратакі і па загаду Канстанціна Астрожскага пачала адступаць, а потым зусім кінулася ўцякаць. Тады Чаляднін, пераканы ў сваёй перамозе, кінуў у бой усе свае сілы на непрыяцеля.
Аднак у пэўны момант, недалёка ад лесу і кустоў у тыле беларускага войска, раптам па камандзе Канстанціна Астрожскага (ён падняў гетманскую булаву, а ўслед за ім палкоўнікі паднялі свае шастапёры) конніца падзялілася на дзве часткі, якія хутка скочылі направа і налева. Уся бязладная маса маскоўскіх вершнікаў аказалася перад гарматамі беларускай артылерыі і рушніцамі пяхоты, што былі ў кустах на ўскраіне лесу і ўжо падрыхтаваліся да аднаго моцнага залпу. Пярэднія і заднія рады маскоўскай конніцы былі рассраляны пасля першага і наступных стрэлаў гарматаў і рушніц. Маскоўскія аддзелы панеслі вялікія страты ў людзях і конях.
Гэтая вайсковая хітрасць, якую Канстанцін Астрожскі прымяніў яшчэ ў бітве з крымскімі татарамі 28 красавіка 1512 года каля Вішняўца на Вальні, і сталася пераломным момантам Аршанскай бітвы. Пасля рассрэлу гарматамі лавіны маскоўскага войска ў яго шэрагах пачалася паніка, і яно кінулася наўцёкі. Цяпер ужо ўцякалі рэшткі абодвух флангаў маскоўскага войска.
Спачатку І. Чаляднін спрабаваў угаварыць сваіх вершнікаў затрымацца на полі бітвы. Аднак яго ўжо ніхто не слухаў.
Валынскі кароткі летапіс сведчыць, што Аршанская бітва працягвалася тры гадзіны.
Пасол германскага імператара да Васіля ІІІ барон Сігізмунд Герберштэйн, едучы ў Маскву, наведаў у Вільні ў 1517 годзе палонных І. А. Чалядніна і М. І. БулгакаваГоліцу і размаўляў з імі пра бітву пад Оршай. У сваіх запісках ён распавядае пра манеўр К. Астрожскага, што навёў непрыяцеля на гарматы, і пра разгром маскоўскага войска: "Ліцьвіны, наўмысна адступіўшы да таго месца, дзе ў іх былі схаваны гарматы, накіравалі іх супраць маскавітаў, якія насядалі, і паразілі іх заднія шэрагі, што выстраіліся ў рэзерве, але занадта скучаныя, унеслі замятанне ў іх шэрагі і рассеялі. Такі нечаканы баявы прыём прывёў маскавітаў у жах, бо яны лічылі, што ў небяспецы знаходзіцца першы шэраг, які б'ецца з ворагам. Прыйшоўшы ў замяшанне і лічачы, што першыя шэрагі ўжо разбітыя, яны кінуліся наўцёкі. Ліцьвіны, разгарнуўшы і накіраваўшы ўсе свае сілы, пераследавалі іх, гналі і забівалі. Убачыўшы гэтыя ўцёкі, адступілі і абодва рускія флангі. Толькі ноч і лясы спынілі гэтае вынішнэнне".
М. Стрыйкоўскі таксама прыводзіць жахлівыя сцэны гэтых уцёкаў. У паніцы маскоўскія коннікі ўцякалі ў лясы, балоты, кідаліся ў Днепр і танулі, а пераможцы гналі іх і забівалі. Параненыя крычалі ім: "Не сечи голову!", а цяжка параненыя: "Добей!".
Кроў забітых была не толькі на палях, але і сцякала ў раку Крапіўну, вада якой сталася крывавай. А. Гваньіні вобразна адзначыў, што рака Капіўна паміж Оршай і Дуброўнай зза вялікай колькасці трупаў замарудзіла свой бег. Шмат маскоўцаў падчас уцёкаў патанула ў рацэ. М. Бельскі, апісваючы пагоню за ўцекачамі, распавядае, што бітва цягнулася ад да заходу сонца. Вершнікі К. Астрожскага працягвалі пераследаванне ажно да 8 літоўскіх міляў (на 60 кіламетраў). Адны з беларускіх вершнікаў вярнуліся назад апоўначы, іншыя нават назаўтра. З сабою яны вялі вялікую колькасць палонных.
І расійскія гісторыкі гавораць тое ж самае пра заканчэнне Аршанскай бітвы. Так. М.М. Карамзін ў "Истории государства Российского" адзначыў: "Ліцьвіны ніколі не атрымлівалі такой славутай перамогі над расіянамі: гналі, рэзалі, тапілі іх у Дняпры і Крапіўне, целамі ўсеялі палі паміж Оршай і Дуброўнай..." С. М. Салаўёў піша ў "Истории Росии с древнейших времён," што маскоўскае войска пацярпела "Страшэнную паразу: усе ваяводы трапілі ў палон, не кажучы ўжо аб вялікай колькасці забітых ратнікаў; рака Крапіўна (паміж Оршай і Дуброўнай) запоўнілася целамі масквіцянаў, якія ва ўцёках кідаліся з яе стромкіх берагоў".
ВІНІКІ АРШАНСКАЙ БІТВЫ
Страты бакоў у Аршанскай бітве ў летапісах і хроніках прыводзяцца прыкладна аднолькавыя. М. М. Карамзін і С. М. Салаўёў прыводзіць лічбу забітых воінаў у маскоўскім войску: 30 тысяч чалавек. Храністы М. Стрыйкоўскі, М. Бельскі і летапісы ўдакладняюць лічбу забітых на полі бою. І тых, хто загінуў ва ўцёках, 40 тысяч чалавек. Страты маскоўскага войска палоннымі перавышалі 5 тысяч чалавек. У палон трапілі галоўныя ваяводы І. А. Чаляднін і М. І. БулгакаўГоліца, 8 вярхоўных ваяводаў (што камандавалі аддзеламі па некалькі тысяч чалавек кожны), 37 начальнікаў другога рангу, 2 тысячы дзяцей баярскіх (феадальная катэгорыя, блізкая да дваранаў) і больш за 2 тысячы іншых воінаў. 20 тысяч трафейных коней і палова вайсковага абозу былі перададзены ўдзельнікамі бітвы, пераможцам. Сярод трафеяў былі ўсе маскоўскія сцягі і агнястрэльная зброя. Трыумф князя Канстанціна Астрожскага быў поўны.
Як сведчыць храніст М. Бельскі, страты войска праможцаў былі адносна невялікія. Загінулі толькі чатыры знатныя паны, а рыцараў каля пяцісот чалавек. Колькасць загінуўшых простага паходжання ён не прыводзіць. Затое , у гэтай бітве было шмат параненых. Раны ў большасці былі сечаныя, ад шабель.
На наступны дзень святкавалі перамогу. Быў адслужаны праваслаўны малебен "у чэсць святой Троіцы і на хвалу Госпада Бога" і каталіцкі малебен. Пад час урачыстага абеду, на які былі прыведзены палонныя ваяводы. Канстанцін Астрожскі павіншаваў сваіх ваяводаў, ротмістраў і рыцараў з перамогай. Пазней, 3 снежня 1514 г., кароль польскі вялікі князь літоўскі, рускі і жамойцкі Жыгімонт наладзіў у Вільні ўрачысты прыём у гонар гетмана найвышэйшага Канстанціна Астрожскага і рыцараў пераможцаў.
Аб перамозе пад Оршай былі пасланыя каралеўскія граматы да манархаў Еўропы. Да некаторых з іх паслалі і невялікія групы палонных. Палонныя ваяводы і дзеці баярскія былі разасланыя ў розныя замкі Беларусі, а простыя воіны паселеныя ў вялікакняскіх і шляхецкіх маёнтках для выкарыстання на сельскагаспадарчых працах. Іван Чаляднін і Міхаіл БулгакаўГоліца знаходзіліся ў вязенні ў сталіцы БеларускаЛітоўскай дзяржавы Вільні. Дзесяткі гадоў заставаліся палонныя ў Вільні і іншых гарадах, цвердзях, гаспадарскіх дварах і валасцях Вялікага Княста Літоўскага.
Маскоўскі ўрад не цікавіўся сваімі палоннымі суайчыннікамі. Сам вялікі князь маскоўскі Васіль Іванавіч заявіў, што для яго "той, хто трапіў у палон - мёртвы". Іван Андрэевіч Чаляднін памёр у Вільні праз некалькі гадоў. М. І. БулгакаўГоліца і князь Іван Сямёнавіч Селяхоўскі вярнуліся на радзіму толькі праз 38 гадоў. У 1552 г. падчас панавання цара Івана ІУ. БулгакаўГоліца памёр праз два гады манахам пад імем Іона.
Пасля Аршанскай бітвы Канстанцін Астрожскі зрабіў у Вільні багатую фундацыю (уклад) царкве СвятаДухаўскага манастыра ў падзяку Богу за дараваную яму перамогу. У памяць гэтай функцыі К. Астрожскага была звонку прымацавана мармуровая дошка з надпісам пабеларуску аб самой фундацыі за дараваную гетману Богам перамогу "Над непрыяцелем і супастатам Праваслаўнай царквы" Васілём ІІІ (бо яго войскі руйнавалі праваслаўную тады Беларусь). Каля 1520 г. невядомы мастак, хутчэй за ўсё ўдзельнік бітвы пад Оршай, намаляваў карціну пра бітву. Гэтая карціна лічыцца першай у батальным жывапісе Усходняй Еўропы.
Хутка пра Аршанскую бітву стала вядома і ў заходняй Еўропе. У другой палове 1514 г. быў вядадзены панямецку ў Нюрнбергу адмысловы лісток з апісаннем бітвы. У 1515 г. зноў было надрукавана ў Нюркбергу апісанне Аршанскай бітвы.
Бітву пад Оршай занатавалі ўсе тагачасныя летапісы, у тым ліку маскоўскія і ноўгарадскія, і замежныя хронікі. Пра яе пісалі беларускія летапісцы. Аршанская бітва пакінула глыбокі след у тагачаснай беларускай, украінскай і польскай літаратуры. У Валынскім кароткім летапісе была змешчана "Пахвала князю Астрожскаму", сапраўдны літаратурны твор . З таго часу захавалася беларуская народная песня пра перамогу пад Оршай !Ой, у нядзельку параненька ўзышло сонца хмарненька...", якую цяпер спяваюць беларускія барды.
Бітва 8 верасня 1514 года мела і дыпламатычныя наступствы. Германскі імператар Максімілісян І пасля бітвы разарваў саюз з Васілём ІІІ. Гэты саюз раней прадугледжваў падзел Польшчы і БеларускаЛітоўскай дзяржавы паміж Германскай імперыяй і Маскоўскім вялікім княствам. Аршанская бітва практычна замацавала ўсходнюю мяжу Беларусі, якая існавала да канца ХУІІІ стагоддзя.
Бітва пад Оршай вывучалася ў вайсковых вучэльнях дарэвалюцыйнай Расіі, як узор баявога майстэрства беларускіх рыцараў, прыклад вайсковага таленту К. І. Астрожскага і вельмі ўдалай аперацыі яна прыведзена ў Расійскай ваеннай энцыклапедыі (1914 г.).
Бітва пад Оршай 8 верасня 1514 года з'яўляецца славутай старонкай беларускай вайсковай гісторыі. Яна ўпісваецца ў агульны шэраг гераічных перамог войскаў БеларускаЛітоўскай дзяржавы на працягу некалькіх стагоддзяў падчас існавання самастойнай дзяржавы, калі беларускае войска адстойвала незалежнасць нашай краіны.
Анатоль Грыцкевіч
Дзве кнігі Аляксандра Надсана
Надсан А. Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі (1924-1938) . (Бібліятэка часопіса "Беларускі гістарычны агляд"). Праца прысвечаная гісторыі кляштара беларускіх айцоў марыянаў у Друі ў перыяд між дзвюмя сусветнымі войнамі мінулага стагоддзя на фоне тагачаснай палітычнай і рэлігійнай сітуацыі ў Заходняй Бсларусі, а таксама ватыканскай усходняй палітыкі. Разглядаюцца прычыны, з якіх кляштар не змог зрабіць свой унёсак у справу адраджэння Грэка-Каталіцкай царквы ў Беларусі і не здолеў стаць цэнтрам беларускага духоўнага жыцця для каталікоў рымскага (лацінскага) абраду, як пра тое марылі ягоныя заснавальнікі. У працы выкарыстаныя шматлікія, у большасці дагэтуль невядомыя архіўныя матэрыялы з фондаў Бібліятэкі Францішка Скарыны ў Лондане.
УСТУПНАЕ СЛОВА
Выйшлі роднай вёскі дзеці
Паміраць на белым свеце,
Рассяваць па свеце косці
Праз кагосьці, за кагосьці.
Янка Купала.
"Друйскі манастыр, калі сышліся ў ім а. Фабіян Абрантовіч, вучоны, глыбокі філосаф, але так жа просты і самаахвярны; а. Язэп Германовіч, паэт, пісьменнік, выхаваўца моладзі; а. Віталіс Хамёнак, апостал народу, што знаў кожную вёску і кожнага жыхара ў Друйскай парафіі, а слыў сярод іх як сапраўдны святы; а. Дашуга, д(окта)р кан(анічнага) права, закаханы ў літургічным спеве; калі ўсе гэтыя айцы згодна пад кіраўніцтвам Цікоты ўзяліся за працу ў манастыры, у парафіі, у школе, не толькі Друя, але ўся заходняя Беларусь адчула, што сапраўды існуе беларускі рэлігійны цэнтр".
Гэта радкі з недрукаванага жыццяпісу айца Андрэя Цікоты, складзенага біскупам Чэславам Сіповічам у 1972 г. Яны адлюстроўваюць не столькі сапраўдны стан рэчаў больш чым саракагадовай даўніны, колькі настальгічны погляд аўтара на тыя часы, калі ён чатырнаццацігадовым юнаком упершыню пераступіў парог кляштара.
Згодна з задумаю ягонага заснавальніка, Віленскага біскупа і генерала закону марыянаў дабраславёнага Юрыя Матулевіча, Друйскі кляштар айцоў марыянаў меў служыць духоўным патрэбам беларусаў каталікоў і працаваць дзеля аб'яднаньня хрысціянаў (Уніі) у адной Царкве Хрыстовай. Аднак да ягонае задумы варожа паставіліся польскія дзяржаўныя і духоўныя ўлады. Яна не знайшла разумення і ў ягонага непасрэднага наступніка ў марыянскім законе, Францішка (Пятра) Бучыса. Ён выкарыстаў беларускіх марыянаў у мэтах, далёкіх ад тых, дзеля якіх засноўваўся Друйскі кляштар.
Кароткія і часта недакладныя звесткі пра Друйскі кляштар можна знайсці ў шмат якіх доследах па царкоўнай гісторыі Беларусі XX стагоддзя. З працаў, прысвечаных непасрэдна Друйскаму кляштару, трэба найперш адзначыць артыкулы "Беларускія марыяны ў Друі" Ю. Туронка і "Друйскі кляштар айцоў марыянаў" К. Шыдлоўскага. Гэта былі бадай першыя сур'ёзныя, хоць кароткія і не зусім дакладныя спробы напісаць гісторыю Друйскага кляштара на аснове даступных аўтарам крыніцаў.
Мне давялося доўгія гады жыць і працаваць у Лондане разам з колішнімі друйскімі законнікамі: біскупам Чэславам Сіповічам, айцамі Язэпам Германовічам, Фэліксам Журнем і Тамашом Падзявам. Узорныя святары, цалкам адданыя Хрысту і Ягонай Царкве, шчырыя беларусы, яны ўсім сэрцам жадалі шчасця вечнага і дачаснага свайму народу. Тры з іх сталі святарамі ўжо на чужыне. Чацвёрты, айцец Германовіч, два разы быў змушаны пакідаць Бацькаўшчыну, другі раз назаўсёды. Праз усе гады жыцця на чужыне Беларусь засталася для гэтых святароў тым, чым Ерусалім - для габрэя, які на выгнанні ў Вавілоне казаў: "Калі забуду цябе, Ерусаліме, няхай будзе забытая правіца мая" (Пс. 136:5).
У гэтай працы робіцца спроба прасачыць гісторыю Друйскага кляштара марыянаў ад ягонага заснавання да 1938 г. на фоне тагачаснай палітычнай і рэлігійнай сітуацыі ў Заходняй Беларусі, а таксама ватыканскай Ostpolitik, што выяўлялася ў дзейнасці Папскай Камісіі Pro Russia. Як і мае ранейшыя працы (у якіх, дарэчы, закраналіся некаторыя аспекты гісторыі Друі), напісаная яна на падставе шматлікіх і пераважна дагэтуль невядомых архіўных дакументаў, што знаходзяцца ў фондах Бібліятэкі Ф. Скарыны ў Лондане. Большасць гэтых дакументаў паходзіць са збораў біскупа Чэслава Сіповіча, які намерваўся напісаць гісторыю кляштара, дзе ён пачынаў свой шлях служэння Богу і Бацькаўшчыне.
Словы Pro patria aliema (Для чужой Бацькаўшчыны), узятыя за назву для гэтай працы, належаць не мне, а айцу Язэпу Германовічу. У гэтых трох словах усё сказана пра лёс друйскіх марыянаў, не толькі высланых у Харбін, але і тых, што мусілі працаваць у тагачаснай Польшчы, дзе словы "паляк" і "каталік" успрымаліся большасцю як сінонімы. Сумна, калі людзі, якія мужна баранілі свае нацыянальныя і рэлігійныя правы, адмаўляюць у іх іншым і пры гэтым карыстаюцца метадамі, наўздзіў падобнымі на тыя, ад якіх самім давялося пацярпець. Трэба спадзявацца, што такі стан рэчаў у нашыя дні адышоў у далёкую мінуўшчыну...
Аляксандар Надсан Лондан,
25 сакавіка 2006 г., Святое Дабравешчанне.
Аркадзь Нафрановіч
ФРАНЦІШАК СКАРЫНА
Агонь пазнання ні на міг не гас -
На свет з'явіўся доктар медыцыны.
Вышэй за золата цаніў свой час:
Без працы, дзей карысных - ні хвіліны.
Быў рады першай кнізе, як дзіця,
І сілы аддаваў свае дазнання
Вялікай справе усяго жыцця -
Кірыліцкаму кнігадрукаванню.
Першадрукар - і гэта вышыня
Вышэйшая з усіх яго вышыняў.
Хто з суайчыннікаў яму раўня,
Каб гэтак дзёрзка выклік лёсу кінуў!
Бязмерна мову родную любіў.
І кожны раз не мог не хвалявацца,
Як чуў яе і ля сялянскіх ніў,
І ў гарадскіх кварталах, і ў палацах.
Яна ў Літоўскім Княстве набыла
Высокае, дзяржаўнае гучанне -
У тым было й Скарынава старанне.
... А сёння ці ў такой жыве пашане,
Ці многа ёй ЗЯЛЁНАГА СВЯТЛА ?
ЗНАК БЯДЫ
О, беларусы! - колькі іх "русачыць",
А мову родную штурхаюць так,
Што тая свету белага не бачыць -
Ці не бяды вялікай гэта знак?
ЖЫЦЬ БУДЗЕ ВЕЧНА
Як не спыніць струмень крыніцы,
Так не стрымаць паток ракі,
І мова родная царыцай
Пасад свой зойме на вякі.
І быць заўжды ёй у пашане,
І падымаць да сонца нас,
А час такі, сябры, настане,
Дык набліжайце гэты час!
СВЯТА ПІСЬМЕНСТВА
Чытаем, пішам - кожны з нас
Сусвет спасцігнуць сіліцца.
Бясцэнны скарб наш - алфавіт.
Спароджаны кірыліцай.
У кожнай літары яе
Душа Кірылы-святара,
Які філосафам праслыў
І, ведама, - наватарам.
Дзе вучацца, не месца там
Ляноце і апатыі.
Мы - у пагоні за святлом
І ведамі багатыя.
Святкуем дзень пісьменства зноў,
Цвітуць вяргіні ў кветніку.
Кірылу слава і хвала,
Славянскаму асветніку.
Нас не ўявіць без кніг, газет,
Жаданні ў нас гарачыя.
Мы самая - прыемна знаць! -
Чытаючая нацыя.
Закончана расчыстка сядзібы Ігната Дамейкі ў Заполлі
Зончаны работы па расчыстцы сядзібы Ігната Дамейкі ў Заполлі Лідскага раёна, якія вялі сябры Лідскай Слабадской суполкі ГА "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны" з дапамогай мясцовых жыхароў на працягу больш двух тыдняў.
На сядзібе выразаны дрэвы, высечаны кусты, скошана трава, прыбрана смецце. Праведзены раскоп падвала.
30 жніўня сядзібу наведаў старшы навуковы супрацоўнік Лідскага гістарычнамастацкага музея, кандыдат геаграфічных навук Валеры Сліўкін і правёў абмеры. Паводле меркаванняў В. Сліўкіна ўжо сёння можна гаварыць пра пэўную навуковую значнасць праведзеных работаў. Так абмеры паказалі, што дом быў памерам 15х28 м. Адназначна можна гаварыць, што дом пасля 1831 года дабудоўваўся (перабудоўваўся) і, мабыць, не адзін раз. Прынамсі апошнія вялікія работы праведзены з ужываннем цэменту і сілікатнай ваўкавыскай цэглы, якая рабілася ў міжваеннай Польшчы.
Прыблізна ўдалося вызначыць старажытную (дамейкаўскую) частку дома. Але з ходу не так проста зразумець структуру дома нават у апошнім варыянце, а каб разабрацца, як яно было ў першай палове 19га стагоддзя трэба арганізоўваць паўнавартасныя раскопкі. Нажаль, не вядомы ніякія малюнкі ці гравюры з той пары. Канешне ёсць дом Дамейкаў у Жыбуртоўшчыне Дзятлаўскага раёна, які можа служыць узорам, але толькі ўзорам. Парадаксальна, але факт, лідскім краязнаўцам да гэтага часу не ўдалося знайсці ніводнага здымка сядзібы ў Заполлі, хаця да пачатку 60х гадоў 20га стагоддзя тут была школа, і здымкаў, здаецца, павінна быць шмат і ў выпускнікоў і ў настаўнікаў, аж няма, прынамсі пакуль. Аднак дадаўшы да вынікаў абмераў аповеды тутэйшых насельнікаў агульны малюнак ужо можна ўявіць
Станіслаў Суднік.
На здымках: 1. Расчышчаны падвал з раскопам. 2. Кандыдат геаграфічных навук Валеры Сліўкін і сябры ТБМ Эдуард Пальчыс, Алег Халявінскі і Эдвард Запаснік праводзяць абмер сядзібы.
Адказы на крыжаванку, змешчаную ў № 35
Па гарызанталі:
6. Глава.
7. Віціна.
8. Азёмша.
9. Том.
10. Славянка.
11. Катакана.
14. Ушачы.
16. Свяціла.
17. Аўтар.
21. Тызенгаўз.
22. Барадулін.
23. Атрад.
25. Полацкі.
27. Будны.
31. Макоўскі.
32. Булгарын.
33. Ула.
36. Аснова.
37. Азімаў.
38. Краты.
Па вертыкалі:
1. Цяпінскі.
2. Ігнат.
3. Багамолец.
4. Камаі.
5. Пялёстак.
7. Вырвіч.
8(а). Алькоў.
12. Гваздоў.
13. Шлюбскі.
15. Шрыфт.
18. Акіян.
19. Ага.
20. Зан.
24. Аборка.
26. Адольская.
28. Уласаў.
29. Якубовіч.
30. Буйніцкі.
34. Шапка.
35. Парыж.
Там, дзе спачывае наш Максім…
Настаўніца СШ № 3 Гародні Ірына Данілоўская ў жніўні была ў Ялце. Быць там і не пабачыць месца апошняга супакаення геніяльнага паэта Максіма Багдановіча - недаравальнае ўпушчэнне. Знайшлася сяброўка з Баранавіч і абедзве беларускі накіраваліся па падказанаму шляху на Аўцкія (цяпер Брацкія) могілкі…
Хаця Ялта і невялікі горад (каля 90 тысяч чалавек), аднак патрапіць да магілы Багдановіча не проста. Мясцовасць гарыстая, дарога вузкая, па якой толькі "маршрутка" і можа праехаць. Прыемна ўразіла тое, што ля ўваходу на могілкі стаіць указальнік. Нарускай мове пазначана "Максім Багдановіч". Стрэлка ўказвае, у які бок трэба рухацца. Крочылі мы даволі доўга па старых могілках. Непадалёку знаходзіцца Мікалаеўская вуліца , а яшчэ далей - горы. Магіла паэта ў супрацьлеглым баку ад мора.
Калі пабачылі магілу, якія пачуцці адольвалі…
Магіла Максіма Багдановіча дагледжаная. Відаць, што сюды прыходзіць многа людзей. Прыемна, што Беларусь парупілася ўсталяваць паэту помнік работы бацькі і сына Льва і Сяргея Гумілеўскіх (2003). Ён надзвычай уражвае сваёй сціплай веліччу, тым больш, што навокал нічога падобнага няма і блізка. Сам Максім пільна глядзіць удалеч, нібыта хоча пабачыць родны беларускі край. Кранаюць да слёз словы з яго верша, адбітыя на камяні. Выявы слуцкіх паясоў, васількоў таксама нібыта імкнуцца ўдалеч - да Беларусі.
Пахаваны паэт быў з удзелам святара і псаломшчыка згодна праваслаўнаму звычаю.
Сёння можна пачуць, што гэта не магіла паэта, бо яго пахаванне нібыта згубілася за тыя пяць гадоў, пакуль не прыехалі літаратары з Беларусі і знайшлі патрэбнае месца…
Сапраўды, калі паэты Андрэй Александровіч, Уладзімір Дубоўка і А. Ажгірэй у 1924 годзе прыехалі ў Ялту, яны спярша не знайшлі магілу Максіма. Цікавыя ўспаміны пакінуў Уладзімір Дубоўка. Паведаміў, што 18 жніўня сустрэлі старога рабочага могілак. І дзіва! Гэты чалавек нібыта чакаў іх прыезду. Адразу паказаў ім рэшткі крыжа з надпісам "Студэнт Максім Адамавіч Багдановіч". Гэты крыж і дапамог дакладна вызначыць, што пахаванне ёсць магіла Багдановіча. З дапамогай старога рабочага, які наўрад ці мог памыліцца, паказваючы месца, беларускія пісьменнікі знайшлі ў надмагіллі ніжнюю частку крыжа і шляхам супастаўлення пераканаліся, што менавіта тут знаходзяцца парэшткі Багдановіча.
Дзіўна, што амаль цягам амаль пяцігоддзя ніхто не завітаў на магілу. Напрыклад, бацька паэта, яго сябры з Яраслаўля ці Менска…
Бацька прыехаў, калі Максіма пахавалі ўжо. Адам Ягоравіч пакінуў апісанне месца, дзе знайшоў апошняе супакаенне яго сын. Больш, здаецца, ніколі сюды і не прыязджаў. Што да беларускіх пісьменнікаў, сяброў і знаёмых, то трэба ўлічыць, якім трывожным быў час - грамадзянская вайна. Як толькі ліхалецце сцішылася, адразу з Беларусі прыехала дэлегацыя…
Ці з лёгкай душой вы пакідалі магілу паэта?
Са светлай душой, нібыта дакранулася да святыні. Я ж настаўніца беларускай мовы і літаратуры. Таму глыбей, чым іншыя вывучала творчасць Багдановіча, яго жыццяпіс. І раптам тое, кніжнае, - вось яго навідавоку. Дарога, па якой неслі цела паэта, месца пахавання. Мяркуйце самі, якім можа быць адчуванне пры думцы, што ў нейкім метры ад цябе пахаваны геніяльны пісьменнік, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры…
На што яшчэ звярнулі ўвагу, аглядаючы пахаванне Максіма Багдановіча?
Што тут бывае многа людзей з Беларусі. На дрэвах каля магілы прымацаваны стужкі ў нашых нацыянальных колерах, старажытны герб нашай краіны. Ніхто не забараняе, ніхто не зрывае…
Чым яшчэ ўласна Ялта знакамітая як горад?
Тут правёў пяць апошніх гадоў жыцця Антон Чэхаў, доўга жыла украінская паэтка Леся Украінка. У Ялце адпачывалі і лячыліся Л.Талстой, У.Караленка, А.Купрын, С.Рахманінаў, І.Левітан, М.Шчэпкін. І.казлоўскі, А.Твардоўскі А.Ганчар і дзесяткі іншых вядомых творцаў. Быў тут і Марк Твен, Арнольд Цвейг, Пабла Неруда, Джон Прыстлі, Джані Радары…
Увогуле, Крым дабратворна ўплываў на Максіма Багдановіча. Ён жа не аднойчы прыязджаў сюды…
Так, паэт не раз прыязджаў у Стары Крым. У 1915 годзе здзейсніў чарговую паездку. Вельмі хваліў кліматычныя ўмовы і таннае жыццё. Нават змясціў артыкул у часопісе "Русский экскурсант". Нарысы "Из летних впечатлений" Максім Багдановіч ствараў як успаміны аб паездцы на лячэнне. У гэты цыкл уваходзілі тры работы "Феодосия ", "Старый Крым ", "Поездка в Коктебель"…
Дарэчы, першы замежны помнік Максіму Багдановічу з'явіўся ў Місхоры да 40 годдзя (1957) са дня смерці паэта. У той час там быў санаторый "Беларусь". Аўтар скульптар Заір Азгур. У 1994 годзе помнік Максіму быў усталяваны каля будынка былой мужчынскай гімназіі ў Яраслаўлі, дзе паэт вучыўся.
Гутарыў Антон Лабовіч, Гародня.
Фота І. Данілоўскай
Вялікія вершы вялікага паэта
Кожны народ мае свае постаці, якія складаюць яго гонар, па якіх вызначаецца час, эпоха, па якіх народ, краіна пазнаюцца ў прасторы і часе. У Беларусі сёння такой асобай з'яўляецца народны паэт Рыгор Барадулін.
Тысячы арыгінальных вершаў, паэмы, пераклады, сабраныя ў больш за сотню зборнікаў, надрукаваныя ў шматлікіх часопісах розных краін свету, - такі плён жыцця, творчасці пэта.
Вершы, паэмы Рыгора Барадуліна перакладзены як не на сорак моў свету.
У чэрвені 2005 г. выйшаў яго зборнік духоўнай лірыкі "Ксты", у якім вершы, напісаныя на мяжы ХХХХІ стст. (укладальнік і навуковы кансультант - кандыдат гістарычных навук, магістр тэалогіі кс. Уладыслаў Завальнюк, укладальнік і рэдактар кандыдат філалагічных навук, дацэнт Ала Сакалоўская).
Зборнік мае арыгінальную назву "Ксты". Гэтае слова вельмі даўняе, славянскае, шматзначнае. Гэта і крыжы (кресты), і хрост (хрышчэнне), і пальцы, якія складваюць, каб перахрысціцца (ксціць, кшчоны).
"У бажбе,
У шчырай мальбе
Да Цябе
Ксты зводзяцца самі.
У неба грукаюся
Не кстамі -
Словамі ціхай малітвы.
Пачуй мяне,
Божа Вялікі..."
Пра што гэтая кніга? У сваіх вершах паэт імкнецца адказаць на вечныя пытанні. Навошта ты прыйшоў на гэты свет? Які ты, чалавеча? Ці думаеш пра Вечнасць, ці цябе клапоціць толькі сённяшні дзень? Што ёсць жыццё, дабро і зло?
"Не перажывеш
нікога злосцю.
Перамога чыніцца мілосцю."
Бог - Радзіма - Мама. Гэта жыццёвае і паэтычнае крэда Рыгора Барадуліна.
"На гэтым свеце жыву
Віною перад Богам
і перад Мамаю."
"Мне адступаць
няма куды -
За мной Вушача.
Яна за мной, яна ўва мне,
Я ў ёй таксама."
Рыгор Барадулін - паэт ад Бога, і яго паэзія боская. Гэтую кнігу прачытваюць ад першага да апошняга радка і тыя людзі, якія ніколі не чыталі паэзію, а некаторыя чытаюць яе, стоячы на каленях. Вершы зборніка святары цытуюць у казанях.
Паэзія Барадуліна - чараўніца. Яна закранае патаемныя струны душы кожнага чалавека.
У гэтым моц сапраўднай паэзіі, яна для ўсіх і заўсёды, яна не мае прошлага часу, яна "на ўскрайку Вечнасці".
Кніга "Ксты" - гэта кнігароздум, кнігамалітва, кнігасповедзь, кнігапакаянне.
На Беларусі, як і ўсюды і заўсёды, цяжка быць паэтам.
"Цяжка на зямлю
сысці прарокам..."
"Талент - гэта праклён паласатага д'ябла..."
"Талент - гэта палон,
Не ўцякаюць з якога..."
Але сапраўдны творца мусіць быць прарокам, несці людзям словы праўды і дабра, не спадзяючыся на іх удзячнасць.
"Сам жа мусіш
несці свой крыж,
Узысці на сваю Галгофу."
І Рыгор Барадулін з годнасцю нясе свой жыццёвы і паэтычны крыж.
Вялікае шчасце для народа, краіны мець такога паэта.
Усё пройдзе. Забудуцца імёны цароў, правадыроў, генеральных сакратароў, а паэзія застанецца.
І пра наш час будуць гаварыць як пра час, калі пісаў Вялікія Вершы Вялікі Паэт - Рыгор Барадулін.
У студзені 2006 г. Рыгор Барадулін за паэтычны зборнік "Ксты" намінаваны на Нобелеўскую прэмію. Вылучэнне было зроблена шаноўным ксяндзом Уладыславам Завальнюком. Намінацыю падтрымалі Саюз беларускіх пісьменнікаў, Нацыянальны саюз пісьменнікаў Украіны, ПЭНцэнтр Беларусі, Расійскі ПЭНцэнтр.
Кніга перакладзена на ангельскую мову. Арыгінал і пераклад падаюцца ў адной кнізе (800 стар.) у люстэркавым варыянце.
Вершы перакладалі вядомыя і маладыя беларускія паэты і перакладчыкі Іван Бурлыка, Марыля Васючэнка, Вольга Гапеева, Зміцер Занеўскі, Алена Таболіч, Алена Шчука. Рэдагавалі ангельскую версію кандыдат філалагічных навук прафесар Юры Стулаў, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Іван Бурлыка, дацэнт, паэт Сцюарт Артур Рэкс (ЗША), прафесар Джэймс Торсан (ЗША), Джым Донаван (Вялікабрытанія).
Сёння я гутару з рэдактарамі кнігі Юрыем Стулавым і Джэймсам Торсанам, а таксама рэдактарам і перакладчыкам Іванам Бурлыкам.
Ала Сакалоўская - укладальнік і рэдактар кнігі "Ксты".
Ала Сакалоўская: Перш чым гаварыць пра кнігу "Ксты" Рыгора Барадуліна, хацелася б пачуць, як Вы ацэньваеце наогул творчасць паэта.
Юры Стулаў: Доўгія гады нацыянальнага прыгнёту, крывавыя войны, якія забралі мільёны людзей, разруха, знішчэнне нацыянальнай інтэлектуальнай эліты на працягу ўсяго дваццатага стагоддзя прывялі да таго, што, калі ў выніку распаду Савецкай імперыі Беларусь стала незалежнай, самасвядомасць народа аказалася не гатовай узяць на сябе задачу пабудовы сапраўды незалежнай дэмакратычнай дзяржавы. Самое абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь пракамуністычным Вярхоўным Саветам БССР было спробай выратавання наменклатурай свайго ўласнага існавання. На працягу апошніх пятнаццаці гадоў краіна складана і пакутліва імкнецца вызначыць свой шлях развіцця, які паранейшаму няпэўны. Небакрай шчыльна закрыты хмарамі, і толькі зрэдку ў змроку можна разгледзець зоркі, па якіх можна арыентавацца на шляху ў будучыню.
Сярод гэтых зорак асобым святлом гарыць зорка Барадуліна, які даўно стаў класікам новай беларускай літаратуры і маральным камертонам беларускага грамадства, што з вялікімі цяжкасцямі пракладвае дарогу ў сусветную садружнасць.
А. С.: А ў чым, на Ваш погляд, непаўторнасць паэзіі Рыгора Барадуліна?
Ю. С.: Паэзія Барадуліна унікальная, як і ўнікальны яго талент, які ідзе ад бясконцай любові да роднай зямлі, мамы, някідкай беларускай прыроды, чалавекапрацаўніка, што шукае сваё месца ў Божым Сусвеце. Разам з тым, маючы глыбокія карані ў стыхіі народнага духу, творчасць паэта наскрозь пранізана філасофскім роздумам пра ўзаемаадносіны Чалавека і Бога, сэнс жыцця, сумненні і спакусы, якія адольваюць чалавека, супярэчнасць чалавечай душы, але, перш за ўсё, пра чалавечую годнасць, аб праве "чалавекам звацца".
У яго вершах трагічная адзінота (самота) па сутнасці касмічнага плану спалучаецца з непадробным гумарам, які ў імгненне можа перарасці ў з'едлівую сатыру, калі толькі гаворка заходзіць пра з'явы, што прыніжаюць чалавечую годнасць, а грамадзянская пазіцыя заўсёды ўражвае сваёй дакладнасцю і вызначанасцю. Без сумнення, імя Барадуліна належыць да шэрагу тых выдатных беларусаў, якія даказалі чалавецтву творчы патэнцыял маладой нацыі з тысячагадовай гісторыяй. Яго самабытная паэзія пераадольвае нацыянальныя межы, становячыся здабыткам свету, пра што сведчаць шматлікія пераклады яго вершаў на мовы народаў свету.
А. С.: Зборнік паэтычнай лірыкі паэта намінаваны на Нобелеўскую прэмію. Адным з патрабаванняў Нобелеўскага камітэта з'яўляецца падача кнігі і на мове арыгіналу, і ў перакладзе на адну з еўрапейскіх моваў: ангельскую, нямецкую, французскую. Была выбрана ангельская мова. Вы - адзін з рэдактараў англамоўнага варыянту. Раскажыце об праблемах перакладу. Чаму быў зроблены пераклад менавіта на ангельскую мову?
Ю. С.: Зборнік паэзіі "Ксты" вылучаецца ў творчасці Барадуліна. Намінуючы яго на самую прэстыжную міжнародную літаратурную прэмію, члены Аргкамітэта разумелі тыя складанасці, з якімі сутыкнуцца перакладчыкі кнігі на ангельсую мову. Намі была выбрана ангельская, бо менавіта ў гэтай галіне беларускімі перакладчыкамі назапашаны найбольшы досвед. Было прынята рашэнне прыцягнуць да перакладу як вядомых, так і маладых таленавітых беларускіх перакладчыкаў, якія самі займаюцца паэтычнай творчасцю, а рэдагаванне прасіць выканаць спецыялістаў у галіне ангельскай мовы і літаратуры з Беларусі, Вялікабрытаніі і ЗША, у тым ліку вядомага амерыканскага літаратуразнаўцу праф. Джэймса Торсана. Пераклад быў выкананы ў рэкордныя для падобнай працы тэрміны, што было звязана з неабходнасцю паспець падаць дакументы ў Нобелеўскі камітэт да 1 лютага 2006 г. У цэлым працу можна ацаніць як удалую. Натуральна, што ў перакладзе могуць знайсціся некаторыя недакладнасці, але гэта недакладнасці піянераў, якія пракладваюць дарогу. Беларускаму перакладазнаўству ёсць чым ганарыцца.
А. С.: Перакладаць беларускую паэзію беларусу на ангельскую мову... Ці не здаецца гэта выклікам склаўшымся перакладчыцкім традыцыям у тых адносінах, што гэтым усётакі павінны былі займацца носьбіты ангельскай мовы?
Іван Бурлыка: Дазволю не зусім пагадзіцца з тым тэзісам, што менавіта носьбіты ангельскай мовы заўсёды могуць прафесійна перакладаць на сваю родную мову беларускае слова. Асабліва прымаючы пад увагу тую акалічнасць, што не існуе поўнага англабеларускага і беларускаангельскага слоўніка, які б дапамог вырашыць праблему адэкватнасці перакладу дыялектызмаў і неалагізмаў беларускай мовы. Аналіз перакладу шэрагу мастацкіх твораў беларускіх аўтараў ангельскімі калегамі дазваляе зрабіць не заўсёды станоўчыя высновы ў плане адэкватнасці іх перакладу. І прычына гэтаму - іх неглыбокае веданне не роднай, а беларускай мовы. Менавіта адсутнасць адчування беларускай мовы і адсутнасць добрага слоўніка прывяло да перакладу адным з ангельскіх перакладчыкаў слова капліца як Thesound of dripping ... або шамаціць у страсе як muttering in terror. .. Менавіта таму стала ясна: і ў нашым выпадку якасны пераклад духоўнай паэзіі магчымы толькі ў выніку аб'яднання намаганняў перакладчыкаў - носьбітаў як беларускай, так і ангельскіх моваў.
А. С.: І як гэта Вам удалося?
І. Б.: Па шчаслівым супадзенні акалічнасцяў у Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў гэтым годзе працуе цудоўны спецыяліст у галіне ангельскай мовы, паэт Сцюарт Рэкс, які ласкава пагадзіўся выступіць у якасці рэдактара перакладаў, выкананых беларускімі калегамі. У пачатку выканання праекту яго крытычнай увазе былі прапанаваныя два магчымыя варыянты перакладу паэзіі Барадуліна: з захаваннем рытму, рыфмы і іншых атрыбутаў беларускага верша, а таксама больш дакладны, але менш паэтычны пераклад.
А. С.: І які варыянт выбраў амерыканец?
І. Б.: Як і меркавалася, другі варыянт, які мог паўней паказаць унутранны свет, душэўны стан паэта, а таксама сапраўднае багацце мовы Рыгора Барадуліна. Менавіта той варыянт, у якім адсутнічае мноства пустых службовых слоў, якія ўжываюцца для захавання памеру беларускага верша і стварэння ілюзіі ідэнтычнасці дзвюх моў, што адносяцца да розных моўных груп.
А. С.: А як Вы сам і Сцюарт ацэньваеце якасць перакладаў, выкананых Вашымі беларускімі калегамі?
І. Б.: Перш за ўсё ўражвае, што за такі кароткі час перакладчыкі выканалі такі вялікі аб'ём працы. Я ацэньваў якасць перакладу кожнага верша з пункту погляду адэкватнасці перадачы думкі паэта, а таксама паэтыкі ангельскага эквіваленту.
У большасці выпадкаў патрабаваліся мае нязначныя праўкі, а ў многіх выпадках мае беларускія калегі з поспехам адстойвалі свае варыянты перакладу. Асабліва гэта актуальна тады, калі трэба было перакласці неалагізмы паэта, а таксама дыялектнаарыентаваную лексіку.
А. С.: Вы, Іван Рыгоравіч, не толькі адзін з рэдактараў англамоўнага варыянту зборніка "Ксты", але і перакладчык большай часткі яго вершаў. Якая перадгісторыя Вашых адносін з перакладамі мастацкага слова?
І. Б.: Кар'еру спецыяліста ў галіне прафесійнага перакладу я пачаў як натарыяльны перакладчык і перакладчык спецыяльнай навуковай літаратуры амаль чвэрць стагоддзя таму. Праца з рознымі афіцыйнымі дакументамі і навуковымі тэкстамі прывучылі мяне да выключна скрупулёзных адносін да друкаванага слова. А пяць гадоў таму я пачаў супрацоўніцтва са штогоднікам "Год Беларускі" (Annus Albaruthenicus), які выдаецца пад рэдакцыяй вядомага польскага пісьменніка беларускага паходжання Сакрата Яновіча.
Літаратурная крытыка, проза і паэзія сталі чарговым кірункам маёй перакладчыцкай дзейнасці. Заўсёды буду памятаць злёгку іранічную заўвагу Сакрата да перакладу мастацкага слова на замежную мову, які ён вельмі трапна назваў "пацалункам праз аконнае шкло". З першых радкоў перакладу прозы і паэзіі мне хацелася абвергнуць гэты тэзіс майстра беларускага слова. У дадзены момант, дарэчы, заканчваю пераклад на ангельскую мову зборніка яго цудоўных кароткіх апавяданняў.
А. С.: Іван Рыгоравіч, як Вы ўспрынялі прапанову ўдзельнічаць у праекце па перакладзе на ангельскую мову дадзенага зборніка?
І. Б.: З вялікай удзячнасцю і хваляваннем. З удзячнасцю, бо не часта можна атрымаць такую пачэсную прапанову перакладаць творы такой глыбы беларускай паэзіі, як Рыгор Барадулін. А хваляванне было звязана з тым, што я прачытаў даволі шмат вершаў паэта і добра ўяўляў унікальнасць і багацце мовы яго паэзіі. Я ўсведамляў, якой крапатлівай будзе праца па перакладзе духоўнай паэзіі Рыгора Барадуліна. Акрамя таго, вялікі аб'ём матэрыялу для перакладу і вельмі сціслы тэрмін для выканання праекту маглі значыць толькі дадатковую адказнасць і вялікую напружанасць у працы. Але вялікае жаданне ўнесці свой уклад у такую важную справу перамагло, і паўтара месяца працы ўсяго калектыву перакладчыкаў выліліся ў выданне гэтай непаўторнай кнігі паэта.
А. С.: Адным з рэдактараў англамоўнага варыянту зборніка "Ксты" быў Джэймс Торсан - прафесар універсітэта штата НьюМексіка (ЗША), стыпендыят праграмы імя сенатара Фулбрайта. Паважаны прафесар Торсан, якія пуцявіны прывялі Вас да паэзіі Рыгора Барадуліна?
Джэймс Торсан: Для мяне вялікі гонар удзельнічаць у падрыхтоўцы ангельскага перакладу зборніка вершаў Рыгора Барадуліна "Ксты".
У гэтым навучальным годзе я працую па абмене ў Менскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце ў рамках праграмы імя сенатара Фулбрайта. Калі Уільям Фулбрайт пачаў праграму, якая сёння носіць яго імя, ён спадзяваўся, што яна будзе садзейнічаць узаемаразуменню паміж народамі. Я ўпэўнены, што маё знаходжанне ў Беларусі служыць гэтай мэце. Я ўдзячны прафесару Юрыю Стулаву, які запрасіў мяне ўдзельнічаць у гэтым праекце. Спачатку я вагаўся: я не ведаю беларускай мовы, я не паэт. Калі я быў маладым чалавекам, я спрабаваў пісаць вершы, але зразумеў, што гэта не мой канёк, і выбраў прафесію літаратуразнаўцы. Я вучоны, выкладаю англаамерыканскую паэзію, але яшчэ я люблю паэзію, і таму я пагадзіўся рэдагаваць пераклад вершаў з пункту погляду іх гучання для носьбітаў ангельскай мовы.
А. С.: Што істотнае, галоўнае для Вас у творчасці Рыгора Барадуліна і як гэта выявілася ў перакладзе?
Д. Т.: Папершае, ён сябруе з многімі паэтамі, пра што сведчаць яго вершы, прысвечаныя паэтам. Многія яго вершы напісаны як лісты да сяброў.
У яго паэзіі нават у перакладзе відаць яго любоў да роднай беларускай мовы. Нельга ўявіць паэта, які б не любіў сваю мову, але ў яго гэта выражана ў найвышэйшай ступені. Гэтая любоў спалучаецца ў яго з любоўю да Беларусі, роднага агменю і вёскі ў раннія гады, да свайго народу. Чытаючы вершы Рыгора Барадуліна, нават гарадскі жыхар ХХІ стагоддзя можа адчуць смак вясковага жыцця. Вершы выклікаюць у памяці вобразы лясоў, травы (хай і неўсвядомленае перагуканне з Уітменам), ручаёў, бэзу, бярозаў, пары года яго радзімы. У многіх вершах прыцягвае ўвагу вобраз зерня. Вершы, прысвечаныя чарнобыльскай катастрофе, выразна перадаюць боль паэта за тую бяду, пакуты, якія яна прынесла на родную зямлю.
А. С.: Паэзія Рыгора Барадуліна і амерыканская паэзія. Ці можна правесці якія паралелі?
Д. Т.: У многім чытанне гэтых вершаў, якія ствараліся Барадуліным на працягу больш за трыццаць пяць гадоў, нагадвала мне чытанне кнігі "Лісце травы" аднаго з маіх самых любімых амерыканскіх паэтаў ХХ стагоддзя Уолта Уітмена, якую паэт пісаў, рэдагуючы і дапаўняючы новымі вершамі трыццаць пяць гадоў. У мяне ўзнікла падобнае пачуццё, хоць у Уітмена вельмі доўгія радкі і ён перадаваў сваё бачанне Амерыкі, Барадулін жа кантралюе свой радок, у яго ён кароткі. Розніца яшчэ і ў тым, што мы маем надзею ўбачыць яшчэ шмат вершаў Барадуліна, у той час як новых вершаў Уітмена ўжо ніколі не будзе.
А. С.: Якія вершы гэтага зборніка асабліва кранулі Вас?
Д. Т.: Творчасць паэта пранікнута глыбока рэлігійнымі пачуццямі. Але хачу адзначыць, што яна не з'яўляецца вузка канфесійнай. Мяне асабліва кранулі вершы, прысвечаныя Папу Яну Паўлу ІІ, якія напісаныя як пры жыцці пантыфіка, так і пасля яго канчыны. Таксама ўражвае значная колькасць вершаў, аснаваных на цытатах з Бібліі.
А. С.: Арыгінал і пераклад. Як, на Ваш погляд, стасуюцца гэтыя дзве катэгорыі?
Д. Т.: Прафесар Іван Бурлыка выказаў меркаванне, што чытанне верша ў перакладзе падобна да пацалунку праз шкло. Хоць гэты дасціпны вобраз праблемаў перакладу паэзіі гаворыць пра многае, трэба, аднак, зазначыць, што часам жарсць пацалунку можна адчуць па абодва бакі шкла. Верш "Дажджу зялёнаму хочацца ліцца..." ярка нагадаў мне некаторыя вершы Роберта Фроста, які жыў у сельскай мясцовасці, дзе расло шмат бяроз. Калі я вандрую па Беларусі, мяне заўсёды ўражваюць бярозы, і гэты верш выклікае масу асацыяцый, як гэта заўсёды адбываецца ў выпадку з вялікай паэзіяй.
А. С.: Ці адчуваеце Вы, як рэдактар, чытач, што пераклад зроблены не носьбітамі ангельскай мовы?
Д. Т.: У рэдкіх выпадках так. Але вельмі шмат бліскучых перакладаў. Яшчэ можна адзначыць няроўнасць перакладу нават у аднаго перакладчыка. І гэта натуральна.
А. С.: Ці змаглі б перакладчыкі носьбіты мовы перадаць тыя канкрэтныя беларускія рэаліі, якіх так многа ў вершах Рыгора Барадуліна?
Д. Т.: У лепшым выпадку, як выключэнне, так, але гэта ў лепшым выпадку. Амерыканскі паэт італьянскага паходжання Джон Ч'ярдзі пераклаў Дантэ на амерыканскую мову. І гэты пераклад атрымаўся вельмі супярэчлівым. Многія спецыялісты па літаратуры Сярэднявечча гавораць, што перакладчык вельмі амерыканізаваў тэкст Дантэ. І гэта вечныя праблемы з перакладам.
А. С.: Што больш важна пры перакладзе - перадаць рыфмы, рытмы, змест, формы? Я разумею, што ідэальна, калі ёсць усё.
Д. Т.: Вельмі цяжкае пытанне. Я маю вопыт з югаслаўскімі перакладамі. Адна з праблемаў, як паэтычныя ідыёмы суадносяцца ў розных мовах. Перакладчык заўсёды раздзіраецца паміж тым, што перадаць. На мой погляд, лягчэй перадаць вобразнасць. Што да іншых тэхнічных прыёмаў, то гэта складаней. У 2006 г. для англамоўнага чытача большае значэнне мае рытм, чым рыфма. У гістарычным плане рыфма была важнейшай.
А. С.: А перакладчыкам вершаў зборніка "Ксты" што ўдалося перадаць?
Д. Т.: Тут ёсць і рытм, і рыфма, і вобразнасць. У ангельскай паэзіі ХХVІІ стагоддзя быў вельмі папулярны акраверш. Гэта звычайна былі духоўныя вершы. І ў зборніку "Ксты" і аўтар, і перакладчык прадэманстравалі віртуознае валоданне гэтай формай. Я маю на ўвазе верш "Жаўранак кахання", які таксама з'яўляецца высокадухоўным.
А. С.: Як Вы ацэньваеце выхад зборніка "Ксты"?
Джэймс Торсан: Я ўдзячны за магчымасць зрабіць свой невялікі ўклад у гэты найвыдатнейшы праект. Мне вельмі спадабалася гэтая праца, хоць час быў вельмі абмежаваны. Я шмат даведаўся не толькі пра паэзію Барадуліна, але і пра Беларусь. Я палюбіў гэтую краіну і яе народ у большай ступені дзякуючы чытанню яго вершаў. Я бачу, адчуваю, што гэта Вялікія Вершы Вялікага Паэта. Мяне запрасілі ў Пенсільванію прачытаць серыю лекцый пра Беларусь. Самай важнай часткай іх будзе творчасць Рыгора Барадуліна.
Іван Бурлыка: Мяне ўражвае багацце мовы паэзіі Рыгора Барадуліна, унікальнасць ўжывання розных фігур мовы. А самае галоўнае - духоўная глыбіня вершаў зборніка "Ксты". Чытаў канчатковыя варыянты перакладаў і ўсё больш і больш разумеў, чаму ініцыятары праекта выбралі менавіта кнігу Рыгора Барадуліна для намінацыі на Нобелеўскую прэмію.
Юры Стулаў: Рашэнне Нобелеўскага камітэта стане вядома ў кастрычніку; але незалежна ад таго, якім яно будзе, беларуская літаратура заявіла пра сябе ў поўны голас у кантэксце развіцця сусветнага літаратурнага працэсу. Яна паказала свету найбуйнейшага сучаснага паэта, і ўсім нам выпала шчасце быць яго сучаснікамі.
Шляхі да нацыянальнага адраджэння: беларуская і чэшская мадэлі
4-6 ліпеня 2006 г . у Карлавым універсітэце ў Празе адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя " Шляхі да нацыянальнага адраджэння : беларуская і чэшская мадэлі ". Даследчыкі з Чэхіі, Беларусі, Польшчы і Нямеччыны абмяркоўвалі асаблівасці нацыянальнага адраджэння двух народаў, параўноўвалі адзін з найбольш удалых у ЦэнтральнаУсходняй Еўропе чэшскі "нацыянальны праект" з беларускім.
Беларусь была прадстаўлена гісторыкамі Захарам Шыбекам, Андрэем Кіштымавым, Паўлам Церашковічам, Генадзем Сагановічам (усе Менск), Алесем Смаленчуком і Сяргеем Токцем (абодва Гародн), лінгвістамі і літаратуразнаўцамі Сяргеем Запрудскім, Язэпам Янушкевічам, Ірынай Багдановіч і Міхасём Скоблам (усе Менск). З чэшскага боку ўдзельнічалі прафесары і навукоўцы Карлавага універсітэта Міраслаў Грох, Ян Рыхлік, Любаш Швец, Гана Гладкава ды інш., з польскага - гісторык і сацыёлаг Рышард Радзік (Люблін), а таксама беларускія гісторыкі Яўген Мірановіч і Алег Латышонак (абодва Беласток), Мікалай Іваноў (Аполе), з Нямеччыны - Мілаш Рэзнік (Хемніц) і Алена Тэмпер (Ляйпцыг). Удзел у дыскусіях прынялі таксама Ян Сокал і Францішка Сокалава, беларуская даследчыца Ганна Сурмач.
Варта заўважыць, што Прага ўпершыню ў сваёй гісторыі прымала такую прадстаўнічую дэлегацыю беларускіх навукоўцаў, у выступах якіх адлюстраваліся і здабыткі, і праблемы айчыннай гістарыяграфіі нацыянальных працэсаў.
Усе ўдзельнікі канферэнцыі дэманстравалі высокі навуковы ўзровень, але хочацца асобна адзначыць рэфераты Міраслава Гроха ("Нацыі як прадукт сацыяльнай камунікацыі?"), Паўла Церашковіча ("Беларусы ў кантэксце нацыянальнага адраджэння народаў ЦэнтральнаУсходняй Еўропы"), Яна Рыхліка ("Фармаванне "нацыянальнай гісторыі" як падставы нацыянальнай ідэі і нацыянальнай ідэалогіі"), Рышарда Радзіка ("Беларускі і чэшскі нацыянальныя рухі ў ХІХ ст. (да 1914 г.) - падабенства і розніца"), Сяргея Токця ("Сацыякультурныя ўмовы развіцця беларускага нацыянальнага руху ў ХІХ - пачатку ХХ ст.") і Алега Латышонка ("Ад гісторыі ВКЛ да гісторыі Беларусі. Станаўленне беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі").
Ажыўленыя дыскусіі адбываліся таксама пасля выступаў іншых навукоўцаў. У цэнтры абмеркаванняў аказаліся праблемы прычын няўдачы (запозненасці) беларускага нацыянальнага праекта пачатку ХХ ст., ролі гістарычнай памяці ў выпрацоўцы нацыянальнай ідэалогіі, сацыякультурных умоў беларускага і чэшскага нацыянальных адраджэнняў, значэння сацыяльных праектаў у нацыянальных працэсах, чэшскабеларускіх палітычных і культурных узаемасувязяў ды інш.
Абмен думкамі атрымаўся надзвычай цікавым і карысным і для гасцей канферэнцыі, і для яе гаспадароў. Магчыма, яна паспрыяе ажыўленню чэшскабеларускага навуковага супрацоўніцтва ў галіне гуманітарных навук. Гэтае супрацоўніцтва можа быць вельмі карысным для абодвух бакоў. Нам ёсць што абмяркоўваць, і мы размаўляем на агульнай мове - мове навукі.
Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваныя ў асобным зборніку, апроч таго з некаторымі рэфератамі, перакладзенымі на беларускую мову, можна будзе пазнаёміцца на старонках "Гістарычнага альманаха".
Хочацца выказаць падзяку куратарам гэтага навуковага праекта прафесарам Яну Сокалу і Гане Гладкавай, а таксама яго каардынатару бакалаўру Алене Івановай, якая была адным з галоўных арганізатараў прыезду беларускай дэлегацыі. Яна ж са сваімі калегамі апекавалася беларускімі, польскімі і нямецкімі ўдзельнікамі канферэнцыі. Правядзенне канферэнцыі стала магчымым дзякуючы падтрымцы Міністэрства замежных спраў Чэхіі.
Алесь Смалянчук, Гародня.
(Бюлетэнь Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, 2006, № 78.)
У жніўні 2006 г . у штаце Канзас ( ЗША ) распачаў сваю дзейнасць Цэнтр беларускіх даследаванняў . Стварэнне гэтай установы - супольная ініцыятыва Саўтвэстэрнколеджа і Фонда Еўрапейскага гуманітарнага Універсітэта. Цэнтр афіцыйна адкрыецца ў лістападзе г. г.
Пра хлеб у народных традыцыях
Прыкметы:
1. Кінь авёс у гразь, дык будзеш князь.
2. Гром грыміць - будзе хлеб радзіць.
3. Мікола на межах ходзіць, жыта родзіць.
4. Як на Грамніцы певень нап'ецца вадзіцы, то на Юр'я вол наесца травіцы.
Прыказкі, прымаўкі пра хлеб:
"Хлеб у хаце гаспадар."
"Будзеш у летку загараць, зімой хлеба не відаць."
"З музыкі - хлеб не вялікі, а з гулякі - ніякі."
"Найсмачнейшы хлеб ад сваёй працы."
"Не лянісь, нізка хебу пакланісь."
"Зярнятка да зярняткі - бохан будзе."
"Самая прыгожая, мілагучная песня - песня спелых каласоў."
"І песня званчэй гудзіць, як на стале духмяны хлеб ляжыць."
"Ад смачнага хлеба і нос у прысядку скача."
"Хлебная ніўка, як дзіцячая калыска."
"Дзе дружна, там і хлебна."
"Хлеб на абед, а слова на атвет."
"Хто хлеб жне і косіць, той есці не просіць."
"На чорнай зямлі - белы хлеб расце."
"Не чакай з неба дармавога хлеба."
"Да зямлі прыгніся ніжэй - будзеш да хлеба бліжэй."
"Як гультай, то ты ў яго хлеба не пытай."
"І пан без хлеба не пан."
"Будзь да зямлі з ласкай, будзеш з хлебам і каўбаскай."
"Радзі зямля, зямліца, каб было чым ганарыцца!"
"Зямляматухна роная наша і корміць і поіць і адзявае нас."
"Адно зерне пуд прыносіць."
"Беражы кожнае зернятка, будзе багатай твая хатка."
"Не хваліся ў поле едучы, а хваліся з поля везучы."
"Свой хлеб не меўшы, будзеш класціся спаць не еўшы."
"З ласкавым словам да хлебнай ніўкі, яна табе важкім коласам адкажа".
Хлеб у абрадах.
Пажаданні ад валачобнікаў.
Дай жа, Божа, пану гаспадару жыцібыці,
Сто бочак жыта намалаціці,
Ды паўбочкі прадаці
І нам валачобнікам даці.
Пажаданні маладым:
Дару вам шчасця каласістае. Каб ваша ніўка радзіла і каб ваша сям'я здарова хадзіла.
Дару пуд мукі пшанічнай,
Цэбар вады крынічнай.
Вось хлеба акрайчык,
каб нарадхіўся сын Мікалайчык.
Даю Снапок пшаніцы каб не лапаў чужой маладзіцы.
Даю хлеб духмяны, каб малады ніколі не быў п'яны.
Дару дзежку цесата, каб паважалі цесця.
Даю загон пшаніцы, каб працавалі і бяды не зналі.
Каравай:
Ды хто не ведае,
Што ў нашым караваі:
З трох нівак пшаніца,
З трох рэчак вадзіца і адна крыніца.
Ды дзве бочкі масла
І дзве долячкі шчасця.
Добрага шчасця і здароў'я працавітым людзям вёскі хлебаробам. Нізкі паклон за мазолістыя рукі, за добрую справу. Бо без хлеба і боршч не смачны.
Мікола Котаў.
(З фальклорных вандровак.)
Маё падарожжа па беларускім Паазер'і
Сам я нарадзіўся ў вёсцы Барадзінічы за дваццаць вёрст ад Браслава. У 1963 годзе я пайшоў вучыцца на доктара ў Віцебск, а пасля заканчэння атрымаў накіраванне працаваць у Пінску, дзе і прайшло маё асноўнае жыццё.
У родных мясцінах я не быў ужо даўно, але заўсёды вельмі хочацца наведаць іх. I вось першага ліпеня атрымліваю водпуск (urlub). З сям'ёй сябра на двух аўтамабілях едзем у падарожжа.
Пралятаюць палескія вёскі, гарадкі і мы на так званай Алімпійскай дарозе. "Алімпійская" яна таму, што будавалі яе да Алімпіяды 1980 года. Зараз яна таксама ў добрым стане. Праязжаем Баранавічы і вось на пагорку сустракаемся з зубрам... Зубрам не сапраўдным, а зробленым у выглядзе павялічанага ў разоў пяць сілуэта. Падарожнікам ён нагадвае, што мы ў Беларусі, дзе ёсць Белавежская пушча. Хутка праносімся па Менскай аб'язной дарозе і мы за Менскам. Праязжаем Бегомль, Докшыцы. Даязжаем да Глыбокага. За Глыбокім бачым кірунак на вёску Мосар, зараз пра Мосар ведае ўся Беларусь, асабліва пра касцёл у Мосары. Пад'язжаем да касцёла і бачым маляўнічы краявід: невялічкі, але вельмі прыгожы парк. Сустракае нас сцэнка хрышчэння Езуса Хрыста. Напачатку парка знаходзіцца маленькі фантанчык у выглядзе анёла, які палівае вадой рыбіну. На лузе пастрыжаныя трава і дрэвы, праз невялікую канаўку перакінутая зграбная кладка. Перад мурам стаіць помнік Яну Паўлу II. Кленчым перад постаццю гэтага вялікага чалавека. На свянтары нас сустракае жанчына, якая расказвае гісторыю касцёла, але болын пра цяперашняга ксяндза Юзафа Бульку. Усю гэтую прыгажосць вакол касцёла зрабіў ён. У касцёле пакланіліся абразу святога Юстына, які дапамагае вернікам у многіх іх справах. Выйшлі з касцёла, накіраваліся да крыніцы, якая працякае непадалёку. Да яе ад касцёла вядзе алея, па баках якой каплічкі з абразамі святых. Збоку ўбачылі намёты маладых пілігрымаў, якія тут адпачываюць. Пачаставаўшыся студзёнай вадой з крынічкі, ад'язжаем з Мосара. Калі ўжо сабраліся адыходзіць, зайшлі ў каплічку "Маткі Боскай Вострамбромскай", дзе ўсё зроблена як у Вострай Браме, але ў малых памерах. Памаліліся. Каля вёскі на ўзгорку стаіць вялікі Крыж, метраў пэўна 10, таксама пастаўлены ксяндзом Булькай.
А шостай гадзіне мы на Браслаўшчыне. Сябры падрыхтавалі нам хатку на беразе возера Укля, у якой ужо ніхто не жыве. Прыбраўшыся ў хатцы, выходзім на бераг возера. Краявід прыгажэйшы, Над самым берагам растуць вербы, якія з часам маюць самую фантастычную форму. На берагах возера і ў сярэдзіне расце чарот. Ад нашага берага да чыстай вады вядзе шырокая пратока. Люстэрка возера гладкае, толькі маленькія хвалі, чуваць гоман чаек. На нашу радасць пралятае пара белых лебядзеў.
Назаўтра раніцай мы з сябрам на гумовым чоўне выходзім лавіць рыбу. На возеры ані адной хвалькі. Пачатак рыбалкі быў вельмі ўдалым. Толькі паспявалі здымаць рыбу з вуды. Але нечакана ўдача ад нас адышла. Сядзім ціха, паплаўкі застылі, аніякага руху. Недалёка чайка кінулася да вады і вось у яе дзюбе рыбка. Мой сябра пажартаваў: "Яна ўкрала нашу рыбу." Узышло сонца. Малюнак прыемны для душы! Адзін чырвоны шар на небе, другі у вадзе, яны павольна разыходзяцца. Пачало прыпякаць сонца, рыба не ловіцца і мы накіраваліся да хаты.
Паснедалі, едзем у Браслаў. Дарога добрая. Паабапал дарог каласяцца яшчэ неспелыя збожавыя. У горад уязжаем па старой галоўнай вуліцы. Сустракаюцца некалькі будынкаў, старых крамаў, пабудаваных за польскім часам. Зараз яны ў заняпадзе, бо горад ступіў за малое возера. Там зараз новыя будынкі, крамы, установы. Толькі выканаўчы камітэт у старым адрамантаваным будынку, яшчэ польскага павету.
Нас цікавіць замкавая гара. Ідзем па вуліцы, на якой паднімаліся ваяры многіх эпох. На самой гары стаяць драўляныя фігуры князёў, князёўнаў і ваяроў. Ёсць шыльда, якая апавядае гісторыю Браслава. Але нас больш за ўсё цікавіць помнік урачу Станіславу Нарбуту. Нарадзіўся С. Нарбут на Гарадзеншчыне, вучыўся на доктара ў Вільні, Мюнхене, Тарту. Усю сваю лекарскую практыку звязаў з Браслаўшчынай. Па яго ініцыятыве і, кажуць, часткова за яго кошт, была пабудавана бальніца, у якой многія гады лячыліся браслаўчане, праходзілі практыку многія ўрачы, у тым ліку і я, якія зараз працуюць у розных шпіталях Беларусі і іншых краін. Пасля смерці С. Нарбута на сродкі, сабраныя жыхарамі, на яго магіле, на Замкавай гары ўзведзены помнік высокі абеліск з ліхтаром на вяршыні. Зараз да ліхтара праведзена электрычнасць. Ён сімвалізуе самаахвярную працу лекара дзеля людзей, нагадвае дывіз медыцыны: "Свецячы іншым, згараю сам." У будынку нарбутаўскай бальніцы працаваў другі знакаміты ўрач Браслаўшчыны Ляўша (імя яго не памятаю). Ён лячыў жыхароў пры Польшчы, немцах, і ў савецкі час. Цяперашнія жыхары памятаюць абодвух і Нарбута і Ляўшу. Зараз у Браславе новы будынак раённага шпіталя, а будынак Нарбута адданы царкве: там, дзе лячылі цела, будуць лячыць душу. Паблукаўшы па вузкіх старых вуліцах, вяртаемся дадому, дзе нас чакае вада і сонца.
Назаўтра зноў рыбалка, і зноў Браслаў. На гэты раз мы наведваем касцёл і царкву. Касцёл быў замкнуты. Мы абышлі вакол яго. Пабудаваны ён з чырвонай цэглы, стаіць даўно і не адно пакаленне людзей малілася ў ім. Непадалёку на другім баку вуліцы праваслаўная царква. Тут нам пашанцавала больш. Якраз у гэты час святар адчыняў дзверы, мы папрасілі дазволу ўвайсці. "Калі ласка," быў адказ. Унутранае ўбранства царквы нас вельмі ўразіла. Сцены, калоны пафарбаваныя ў белаблакітных танах. Ад гэтага адчуваецца нейкая лёгкасць, узвышанасць. Пазнаёміліся са святаром. Ён з Піншчыны, адкуль мы прыехалі. Размова працягвалася каля гадзіны. Ён расказваў пра цяперашнюю Браслаўшчыну, а мы пра Піншчыну.
Пасля сустрэліся з маёй аднакласніцай. У размове яна спыталася: "А вы на гары Маяк былі? Калі не былі, абавязкова пабывайце!" I вось мы рухаемся ў напрамку на Плюсы. Дарога ідзе па маляўнічых лясных масівах. Каля гары Маяк стаянка для аўтамабіляў, лаўкі для адпачынку. На гару вядзе сцежка, на якой пабудаваны драўляныя прыступкі. Узыходзім на вышыню 175 метраў над узроўнем мора. Краявід прыгажэйшы. Вакол бачым азёры. Адно, другое, трэцяе потым пакінулі лічыць. На азёрах бачныя астравы. На берагах там і сям ёсць намёты турыстаў. Дзесьці ў напрамку поўдня відаць шпілі касцёла. Напэўна, вёскі Слабодка. Браслава не відаць, яго закрывае другая гара, пакрытая лесам. Калі мы спусціліся на дол з гары, прыехалі яшчэ некалькі аўтамабіляў з турыстамі. Потым мы накіраваліся да бліжэйшага возера і ўбачылі адпачываючых, для якіх на беразе возера пабудаваныя сталы са стрэхамі. Бераг возера чысты, пясчаны. Вельмі прыемна купацца. Мы засталіся тут на адпачынак да вечара.
На наступны дзень накіроўваемся ў маю родную вёску Барадзінічы, дзе знаходзіцца касцёл святога Юзафа. Зараз касцёл адрамантаваны і ў ім ішла імша. Унутраны інтэр'ер адноўлены, калісьці тут нават быў арган, але потым яго разбурылі і зараз ёсць электраарган. Звонку касцёл мае цікавейшы выгляд, бо ён пабудаваны з дзікага камення, пераложаны вапнай. Над уваходам на камяні надпіс: "касцёл пабудаваны ў 1836 годзе на сродкі пана Лапацінскага." (Здаецца, што такі фундатар ёсць яшчэ ў аднаго касцёла ў Варшаве). У гэтым касцёле хрысцілі мяне. Калісьці тут служыў ксёндз Віктар Шутовіч. Яго доўга ўспаміналі ў нашай вёсцы, бо ў парафіяным доме ён рабіў спевы на беларускай мове. У гэты хор хадзілі і мае бацькі. Пасля імшы ідзем да вясковага мастака Яна Рыдзікі. Ён вельмі заўзяты аматар мастацтва, многа піша пейзажаў. Але апошнім часам перайшоў на гістарычныя тэмы. Шмат напісаў пра Аршанскую бітву, гістарычныя падзеі на Браслаўшчыне. Напрыклад, "Пажар у Браславе", "У часы асады маскоўскімі войскамі". Карціны напісаны пасля дасканальнага вывучэння гісторыі. За сваё жыццё мастак напісаў шмат карцін. Але піша ён для сябе, для душы. Толькі адзін раз ён быў на выстаўцы, якая праходзіла ў Віцебску. Можа, калінебудзь, гэтыя карціны будуць вельмі каштоўныя... А можа, яны так і не ўбачаць свет і Нашчадкі будуць імі паліць печ.
У наступныя дні мы ездзілі, хадзілі і любаваліся прыгажосцю Браслаўскіх азёраў. Пабывалі на Дрывятах, Вісятах і яшчэ некалькіх азёрах. Адлегласці паміж імі невялікія. Заязжаем у вёску Цяцеркі, на радзіму Мар'яна Петюкевіча - вучонагаэтнографа, пісьменніка. Яго кніга "Кара за службу народу" ёсць і ў маёй бібліятэцы. На жаль, тут яго ўжо не памятаюць. Памятаюць толькі яго пляменніка, які таксама Мар'ян Петюкевіч зараз жыве ў Гомелі.
Праз тыдзень, адпачыўшы, і з прыемнымі ўражаннямі, вяртаемся.
Леанард Аўкштэль.