№ 37 (773) 13 ВЕРАСНЯ 2006 г.
СКАРЫНАЎСКАЕ СВЯТА КНІГІ Ў ПОЛАЦКУ
1 верасня. Дзень ведаў. У гэты дзень у Полацку адзначалася і Скарынаўскае свята кнігі. Упершыню змяніўся яго фармат, свята праходзіла не на плошчы, а ў гарадскіх бібліятэках. Кожная з іх рыхтавала штосьці адметнае, новае. На першым плане беларускія кнігі. На многіх мерапрыемствах гучала беларуская мова. Гасцямі бібліятэк былі пісьменніца Ірына Жарнасек, паэт Навум Гальпяровіч, дырэктар рэдакцыйнавыдавецкай установы "Літаратура і мастацтва" Алесь Карлюкевіч, паэты мясцовага літаратурнага аб'яднання "Наддзвінне". У дзіцячай бібліятэцыфіліяле №7 адбыўся ранішнік "Дом, дзе жывуць кнігі", прысвечаны творчасці Васіля Віткі. А дзіцячая бібліятэка імя Л. Талстога запрасіла вучняў 3 класа на свята "Каб слова роднае жыло". Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй развіцця і станаўлення беларускай мовы, удзельнічалі ў конкурсах, выконвалі розныя заданні бібліятэкара і паказалі нядрэннае веданне роднай мовы. Самыя актыўныя атрымалі ў падарунак кнігі Я. Купалы, Я. Коласа, А. Вольскага.
А увечары ў бібліятэцы імя Я.Купалы сабраліся сябры гарадской суполкі ТБМ на чарговую вечарыну пад назвай "Гучы, роднае слова". Арыгінальную тэатралізаваную пастаноўку падрыхтавала разам з удзельнікамі тонкласа прафесійны рэжысёр і актрыса Валянціна Нагорная. У аснове "Калыханка" Васіля Віткі. Пра гэтага таленавітага паэта нагадвала і выстава, дзе Вася Вясёлкін запрашаў чытаць беларускую кнігу. Успомнілі на вечарыне і пра Генадзя Бураўкіна, які жыў у Полацку, тут закончыў школу, у мясцовай газеце надрукаваў свае першыя вершы. Гучала песня "Полацкая балада", арыгінальныя творы паэта. Пачулі прысутныя і мудрыя словы Францішка Скарыны (у ролі Арцём Багданаў). Шчыра вітала прысутных Ірына Жарнасек, чыталі свае вершы Лера Сом, Валер Старынскі, Змітрок Куніцкі, Галіна Загурская, Мікалай Балдоўскі. А яшчэ, кранаючы сэрца, цудоўна гучала скрыпка у руках прафесіянала Святланы Бальшаковай і зусім маленькага музыкі Валіка Караткевіча. Як заўсёды ярка выступіў ансамбль "Полацкія россыпы" (кіраўнік Ядвіга Аўласенка). Лірычныя беларускія песні, задорныя народныя мелодыі ўпрыгожылі вечарыну. А пасля яе завяршэння новая Рада таварыства абмеркавала праграму сваёй працы на бліжэйшыя два гады. Ці стануць рэальнасцю планы пакажа час. А пакуль хочацца прапанаваць сябрам ТБМ з розных рэгіёнаў Беларусі дзяліцца досведам сваёй работы на старонках "Нашага слова".
Валянціна Крук, старшыня Полацкай гарадской суполкі ТБМ.
ПАЧАЎСЯ НАВУЧАЛЬНЫ ГОД У НЯДЗЕЛЬНАЙ ШКОЛЕ СТАЛІЧНАГА ЧЫРВОНАГА КАСЦЁЛА
10 верасня пачаўся навучальны год у нядзельнай школе мінскага касцёла святых Сымона і Алены.
Пасля нядзельнай імшы слухачы школы разам з бацькамі сабраліся перад уваходам у храм і кветкамі віталі настаяцеля касцёла, ксяндзамагістра Уладзіслава Завальнюка і дырэктара нядзельнай школы сп. Алену.
Дабраславіўшы навучэнцаў школы і іх выкладчыкаў, У. Завальнюк зазначыў, што за гады навучання ў святыні яна дапаможа дзецям стаць "добрымі, сумленнымі, валявымі, вытрыманымі, выхаванымі людзьмі і годнымі грамадзянамі Айчыны, прыемнымі грамадству і Богу".
Паводле слоў дырэктара школы, навучанне скіравана на духоўнае выхаванне дзяцей, на тое, каб з Божай дапамогай навучэнцы змаглі авалодаць ведамі ў свецкай школе, а таксама на абуджэнне ў хлопчыкаў і дзяўчынак любові, спачування і міласэрнасці, без чаго немагчымае паўнацэннае жыццё чалавека.
Марат ГАРАВЫ,
БелаПАН.
80 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ ЛЬВА ШАКУНА
Беларускі мовазнавец Леў Міхайлавіч Шакун нарадзіўся 14 верасня 1926 г. ў в. Браткава Капыльскага раёна Менскай вобласці. Скончыў БДУ (1950).
У 1953 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю аб ужыванні поўных і кароткіх форм прыметнікаў у беларускай мове і працаваў на кафедры беларускай мовы універсітэта старшым выкладчыкам, затым дацэнтам. У 1965 г. абараніў доктарскую дысертацыю па гісторыі беларускай літаратурнай мовы. З 1967 г. прафесар і загадчык кафедры. У 1979 г. атрымаў званне заслужанага работніка вышэйшай школы БССР. З'яўляўся рэдактарам часопіса "Веснік БДУ" (сер. 4), членам рэдкалегіі міжведамаснага навуковага штогодніка «Беларуская мова».
Галоўны аб'ект навуковых даследаванняў Л.М. Шакуна гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Ен аўтар манаграфічных прац «Нарысы па гісторыі беларускай літаратурнай мовы» (1960) і «Гісторыя беларускай літаратурнай мовы» (1963). Апошняя праца была дапушчана Міністэрствам вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР у якасці вучэбнага дапаможніка для студэнтаў філалагічных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі. У гэтым дапаможніку ўпершыню прааналізаваны працэс развіцця беларускай літаратурнай мовы ад часоў узнікнення да нашых дзён, для кожнага гістарычнага перыяду вызначаны сферы яе выкарыстання, суадносіны з народнымі гаворкамі і роля асобных аўтараў пісьменнікаў, публіцыстаў вучоных, розных арыгінальных і перакладных твораў у станаўленні функцыянальных стыляў. У 1984 г. дапаможнік перавыдадзены са значнымі зменамі і ўдакладненнямі і ў 1986 г. ўдастоены Дзяржаўнай прэміі БССР. Тэматычным дапаўненнем гэтага дапаможніка стаў падрыхтаваны Л. М. Шакуном у сааўтарстве з В. П. Краснеем 2і дапаможнік для студэнтаў філалагічных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі «Практыкум па гісторыі беларускай літаратурнай мовы», які таксама выдаваўся двойчы (1978, 1986). Ен складаецца з 3 раздзелаў: літаратурная мова Старажытнай Русі, старабеларуская літаратурная мова, новая беларуская літаратурная мова. У кожным раздзеле даюцца кароткія звесткі аб літаратурнай мове адпаведнага перыяду і пісьмовых помніках, а таксама тэксты помнікаў па ўсіх стагоддзях з лінгвістычнымі каментарыямі і заданнямі для аналізу і самакантролю.
Вялікія заслугі Л. М. Шакуна ў распрацоўцы праблем сучаснай марфемікі беларускай літаратурнай мовы і яе словаўтварэння. Сумесна з А. М. Бардовічам ён стварыў «Марфемны слоўнік беларускай мовы» (1975; 2 выд. 1989, 75 тыс. лексем), дзе зафіксавана каля 60 тысяч лексем з чляненнем іх на структурныя сэнсавыя часткі. Л. М. Шакун з'яўляецца аўтарам вучэбнага дапаможніка для студэнтаў філалагічных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі «Словаўтварэнне» (1978), у якім ахарактарызаваны марфемныя сродкі сучаснай беларускай літаратурнай мовы (корань, афіксоід, прыстаўка, суфікс, конфікс, постфікс, канчатак) з боку іх выражэння, значэння і функцый, раскрыты паняцці словаўтваральнага тыпу і словаўтваральнай мадэлі, апісаны асноўныя споса сучаснага беларускага словаўтварэня наогул і розных часцін мовы паасобку, прыведзены кароткія звесткі аб распрацоўцы тэорыі словаўтварэння ў айчынным мовазнаўстве.
Л. М. Шакун займаўся і гісторыяй беларускага мовазнаўства. Ен аўтар «Кароткага агляду развіцця беларускага мовазнаўства», змешчанага ў якасці ўступу да бібліяграфічнага паказальніка «Беларускае мовазнаўства» (1967), а таксама артыкулаў «50 гадоў беларускага савецкага мовазнаўства» (1969), «Развіццё мовазнаўства ў БДУ» (1971), «Роля Б. А. Тарашкевіча ў развіцці беларускай літаратурнай мовы» (1981), «Я. Ф. Карскі як даследчык гісторыі беларускай мовы» (1985).
Памёр Леў Шакун у 1996 годзе.
Тыя высілкі не прайшлі бясследна…
Кандыдат гістарычных навук, выкладчык ГрДУ імя Янкі Купалы Сяргей Токць доўгі час вывучае развіццё і станаўленне беларускай школы ў Гарадзенскім рэгіёне. Сабраны багаты матэрыял. Цяпер, у год 85годдзя Таварыства Беларускай школы, надзвычай цікава ведаць аб кожным кроку на шляху адраджэння роднага слова. Пра гэта і наша размова.
Спадар Сяргей, ці ёсць канкрэтная дата, якую можна лічыць адліковай кропкай стварэння Таварыства Беларускай школы?
Найперш хацелася б адзначыць наступнае. Беларускамоўная адукацыя на Гарадзеншчыне пачала развіццё з 1916 года , калі была заснавана Свіслацкая настаўніцкая семінарыя. Там была ўведзена беларуская мова выкладання і да восені 1918 года прайшлі перападрыхтоўку 144 настаўнікі.
Беларускі сялянскі з'езд Гарадзеншчыны прыняў у снежні 1918 года пастанову, у якой было запісана, што школьная навука ў ніжэйшай школе па меры магчымасці павінна весціся ў беларускай мове. У сакавіку 1919 года ў Гародні быў утвораны Беларускі настаўніцкі саюз. Тады на тэрыторыі былой Гарадзенскай губерні ўжо функцыянавалі каля 150 беларускіх школ. Напрыклад, у вёсцы Прыгодзічы Верцялішкаўскай воласці такую школу наведвалі 23 вучні. Пра яе быў надрукаваны допіс у газеце "Беларуская думка". Паступова вялася замена рускамоўных кніг на беларускія.
Факт навучання пабеларуску вяскоўцы ўспрымалі неадназначна. Так, настаўнік Пётр Васілевіч паведамляў у 1919 годзе ў гродзенскую газету "Беларусь", што ў яго вёсцы Бершты частка жыхароў з энтузіязмам успрыняла беларускамоўную школу. Аднак частка ставіцца адмоўна і жадае навучання паруску. Адмоўнае стаўленне да беларускай мовы найперш праяўлялася сярод старэйшага насельніцтва. У свядомасці значнай часткі вясковых жыхароў беларускасць яшчэ ўспрымалася як нейкі варыянт рускасці, а ідэя незалежнай Беларусі мусіла ўступаць у канкурэнцыю з вельмі пашыраным стэрэатыпам аб немагчымасці існавання без "вялікай Расіі". Гаворачы пра развіццё беларускай школы трэба мець гэта на ўвазе.
ТБШ у Заходняй Беларусі пачала сваю дзейнасць 7 га снежня 1921 года, калі аб'ядналіся Радашковіцкае Таварыства пад кіраўніцтвам вядомага Браніслава Тарашкевіча з Беларускай школьнай радай, створанай 1га ліпеня ў Вільні.
Першы лакальны гурток ТБШ у Гарадзенскім павеце быў створаны летам 1926 года ў Скідалі. А ў лістападзе ў шэрагах таварыства толькі на тэрыторыі Беластоцкага ваяводства налічвалася 38 гурткоў і 700 сяброў. Прычым вылучаўся менавіта Гарадзенскі павет, у якім дзейнічалі 19 гурткоў і 348 сяброў. У снежні ў гэтым павеце паўсталі яшчэ 22 гурткі. На 1 ліпеня 1927 года ў Беластоцкім ваяводстве існаваў 91 гурток. У гэтыя гурткі ўступілі 1824 чалавекі (у Заходняй Беларусі 10.584). У Гарадзенскім павеце ў 1927 годзе дзейнічалі 48 гурткоў і каля 1.000 сяброў, якія аб'ядналіся ў асобнай Гродзенскай акрузе ТБШ.
Ваш змястоўны гістарычны экскурс надзвычай карысны для агульнага разумення развіцця беларускай мовы і школы на Гарадзеншчыне. Хто ж тыя асобы, якія клапаціліся пра вяртанне ва ўжытак роднага слова?
Сярод сялянкаталікоў справай стварэння беларускіх школ займаліся найперш ксяндзы, якія мелі беларускую нацыянальную свядомасць. Як гэта адбывалася, апісаў у сваіх успамінах, у прыватнасці, каталіцкі святар Казімір Сваяк. Ён занатаваў: "Ад часу, як Край быў заняты сілай нямецкай, пачулі ўсе адразу, што школа зусім мае быць іначай у нас арганізавана. У часе калядным зладзілі мы тут "курсы", каб на скорую руку прыгатаваць вучыцялеў вясковых. Аснавалі сем школак. Усюды было дадзена права для роднае мовы. Было пастаноўлена, каб пачатковая навука адбывалася пабеларуску, а старшыя дзеці мелі побач і папольску. Работа пайшла ахвотна, хоць некаторыя гаспадары спачатку крывіліся на язык "просты".
Прымалі ўдзел у развіцці беларускага школьніцтва і некаторыя праваслаўныя святары. Паводле звестак мясцовай паліцыі, лашанскі святар Міхал Бароўскі як беларус сярод сваіх парафіян займаўся беларускай агітацыяй, намагаўся замяніць польскую школу ў Лашы на беларускую. Таксама гаварылася адносна масалянскага святара Пахома Мартыняка. Пры гэтым камендант паліцыі дадаваў, што азначаны бацюшка люднасцю сваёй парафіі так моцна шанаваны, што нічога злога пра яго не кажуць.
Польскі настаўнік з Малой Бераставіцы ў снежні 1920 года паведамляў у павятовы школьны інспектарат, што ў бягучым годзе заўважана значна меншая колькасць праваслаўных дзяцей у школе. У мінулым годзе іх была большасць. Тлумачыцца гэта побытам тут праваслаўнага духоўнага святара і яго агітацыяй, у выніку якой дзяк, які жыве ў вёсцы Кавалі, заклаў у Кавалях МалаБераставіцкай гміны школу, у якой вучыць паруску і пабеларуску.
Праваслаўны святар з Малой Бераставіцы Уладзімір Хоміч, паводле звестак паліцыі, падтрымліваў даволі цесныя стасункі з беларускім дзеячам Сяргеем Баранавым, які часта наведваў яго пад час выбарчай кампаніі 1922 года. Але большасць і праваслаўнага, і каталіцкага духавенства ставілася да беларускай школы і нацыянальнага руху ўвогуле абыякава, а часта проста варожа.
Кожная палітычная адліга, як сведчыць тая ж гісторыя, заканчваецца пахаладаннем. У нашым выпадку, гэта новы наступ на беларускамоўнае навучанне…
На жаль, гэта так. Польская ўлада імкліва скарачала беларускае навучанне. Кіраўнік аддзела Таварыства крэсавай стражы Стэфан Мыдляж пісаў у кастрычніку 1919 года, што інспектар і адміністрацыйныя ўлады не дазваляюць беларускім настаўнікам праводзіць сярод сялян агітацыю за адкрыццё беларускіх школ. Прычыну знайшлі наступную: паколькі настаўнік займаецца агітацыяй, ён перастае быць настаўнікам. Пашырэнню беларускай адукацыі садзейнічала падрыхтоўка ў Вільні 40 настаўнікаў з Гарадзенскага павета.
У 1920 годзе ў Віленскай акрузе дзейнічалі 523 польскія школы і толькі тры беларускія, з якіх адна ў Гарадзенскім павеце. Многія вясковыя школы функцыянавалі нелегальна, нягледзячы на пагрозу рэпрэсій з боку ўладаў. Газета "Беларускае слова" пісала ў снежні 1920 года так: "Летась праз Беларускую Школьную Раду Горадзеншчыны было падана польскаму школьнаму інспектару на Гарадзеншчыне пану Вазнякоўскаму да соткі прыгавораў ад сялян з просьбай аб дазволе адчыніць беларускія школы, а адчынены былі толькі шэсць школ".
Карэспандэнт "Беларускай Нівы" паведамляў, што ў 1920 годзе Беларускі нацыянальны камітэт на Гарадзеншчыне арганізаваў школы ў Верцялішкаўскай, Берштаўскай, Горніцкай і Крынкаўскай валасцях, а "усяго было складзена каля 40 прыгавораў". У 1922/23 гадах ў Заходняй Беларусі афіцыйна існавалі толькі 32 беларускія пачатковыя школы.
Ці ж нам, беларусам, прывыкаць да пераследу роднай школы і мовы! Аднак школы ствараліся і працавалі. Гэта галоўнае. Відаць, такіх прыкладаў досыць?
Жыхары вёскі Матылі Берштаўскай воласці ў 1921 годзе звярнуліся да ўлады з просьбай адкрыць менавіта беларускую школу, а не польскую. У канцы лютага 1922 года беларускія дзеячы Аляксандр і Уладзімір Сінілы з Берштаў прапанавалі матылёўцам заснаваць школу на ўласныя сродкі. Мясцовы актывіст Клімук Грымута з'ездзіў у Вільню і набыў беларускамоўныя падручнікі. Школа праіснавала да восені 1924 года і была зачынена ўладамі з прычыны адхілення ад працы па палітычных матывах таго ж настаўніка У. Сінілы. Школьныя ўлады прыслалі ў вёску настаўніцу Нарбут, якая сказала, што будзе вучыць не пабеларуску, а папольску. Калі ж матылёўцы адмовіліся пасылаць дзяцей да польскай школы, то ў лістападзе 1924 года былі пакараныя штрафам па 30 злотых з гаспадара.
Калі гаварыць пра арганізатараў беларускага школьніцтва з ліку, так бы мовіць, простых людзей, то хто яны?
Звычайна былыя настаўнікі даваенных народных вучылішчаў. Язэп Баліцкі паспрабаваў у 1923 годзе заснаваць беларускую школу ў вёсцы Лаша. Мясцовая паліцыя дасылала пра яго дзейнасць пратаколы ў Гародню. Указвала, што жыхары вёскі Лаша Ян Варанец і Язэп Баліцкі стаяць на чале беларускай арганізацыі і агітуюць тамтэйшую люднасць, каб не плаціла падаткаў і не пасылала сваіх дзяцей да польскай школы. Маўляў, тады польскі ўрад будзе вымушаны даць беларусам аўтаномію, а таксама адчыніць на "усходніх крэсах" беларускія школы. У выніку ніводнае дзіця не пайшло ў школу. Па дадзенай справе было праведзена следства, якое прызнала галоўнай прычынай варожага стаўлення люднасці да польскай дзяржавы менавіта агітацыю Баліцкага, які дамагаўся ўтварэння беларускай школы. Змаганне за сваё права на прафесію прыводзіла былых настаўнікаў у беларускі рух.
Заўважана, што актывісты адраджэння роднай мовы, стварэння беларускіх школ мелі настойлівы характар, мэтанакіраванасць, жаданне…
Калі працягнуць гаворку пра нацыянальныя сілы, якія імкнуліся адрадзіць навучанне на роднай мове і адкрываць школы, то гэтая барацьба за школу на роднай мове аб'яднала найбольш адукаваную і энергічную частку вясковага насельніцтва. Трэба адзначыць, што беларуская вёска была фактычна цалкам забяспечаная ўласнымі настаўніцкімі кадрамі. І адначасова ў 1925 годзе 640 настаўнікаўбеларусаў не мелі працы. Толькі ў 1921/22 гадах 240 настаўнікаў беларускага паходжання прайшлі перападрыхтоўку пад Кракавам. Пасля гэтых курсаў іх з палітычных меркаванняў размяркоўвалі ў этнічна польскія ваяводствы. Умовай атрымання працы быў адыход ад беларускага руху і поўная лаяльнасць да ўрада. Тыя ж настаўнікі, якія не адракаліся ад беларускай справы, станавіліся ахвярамі паліцэйскага пераследу альбо мусілі вяртацца да звычайнай сялянскай працы, каб здабыць сабе сродкі на жыццё.
Таму невыпадкова, што былыя настаўнікі адыгрывалі значную ролю ў дзейнасці гурткоў ТБШ. Напрыклад, за 1927 год сябры гурткоў ТБШ сабралі ў Гродзенскім павеце каля 1500 пісьмовых дэкларацый для адкрыцця беларускіх школ.
Патрабаванне школы на роднай мове вылучалі мясцовыя сяляне ў час выбарчай кампаніі 1928 года. Аднак галоўнай праблемай з'яўлялася тое, што школьнае пытанне стала па сутнасці палітычным лозунгам. У матэрыялах мясцовых урадавых устаноў ужо не сустракаюцца звесткі пра існаванне тайных беларускіх школ. Вяскоўцы пад пагрозай значнага штрафу мусілі пасылаць сваіх дзяцей ва ўрадавую польскамоўную школу.
У выніку паслядоўнай палітыкі ўладаў беларускае насельніцтва ў сваёй масе так і не змагло дамагчыся дзяржаўнага школьніцтва на роднай мове. Прыватныя беларускія школы таксама не мелі шанцаў на развіццё. Нелегальнай асветы, падобнай на тую, якая існавала сярод каталіцкага сялянства ў царскія часы, беларускі рух стварыць не змог.
Барацьба за сваю нацыянальную школу, відавочна, аказвала ўплыў на прыняцце ўладамі тых ці іншых рашэнняў?
Мяркуйце самі. Без увагі жаданне беларусаў мець школу на роднай мове не заставалася. Але якія вынікі? Прыняцце польскім Сеймам 31 ліпеня 1924 года закона аб школьніцтве для нацыянальных меншасцяў не прынесла ніякіх зменаў у справе арганізацыі беларускага школьніцтва. Многіх настаўнікаўбеларусаў перавялі на працу ў этнічна польскія рэгіёны. Аднак гэты закон даў беларускім дзеячам добрую легальную нагоду для правядзення нацыянальнай агітацыйнай работы. Актывізаваўся збор подпісаў сярод сялян на адкрыццё беларускіх школ. Так, у 1925 годзе ў Гарадзенскім павеце былі пададзены ўладам дэкларацыі на адкрыццё 22 школ. Але праз год беларуская нацыянальная меншасць ІІ Рэчы Паспалітай, а гэта больш аднаго мільёна чалавек, мела ўсяго тры беларускія школы, дзе вучылася 425 вучняў. Дзвюхмоўных было 19, у якіх на роднай мове вучыліся 1683 вучні.
Аказваецца, дзвюхмоўныя школы і тады стаялі на варце інтарэсаў улады. І да нашага часу актыўна праводзілася практыка навучання на "сваёй", у нашым выпадку польскай ці рускай, і ў дадатак на мове нацыянальнай меншасці…
У так званых дзвюхмоўных школах выкладанне на беларускай мове часта выглядала як пародыя. Газета "Сцяг працы" змясціла ў лістападзе 1928 года ліст з мястэчка Астрына. Гэта мяжа Лідскага і Гарадзенскага паветаў. У пісьме гаварылася, што ў школе апрача польскай мовы ёсць беларуская. Але як яна існуе вось пытанне. Настаўніца перадусім яе не ведае, бо прыехала з Познані. Калі і вывучылі якіх дватры словы беларускія, ды яна знарок іх так перакручвала, каб выклікаць у вучняў смех, і гэтым ганьбіць беларускую мову. Цікава, што вучні Астрынскай школы, калі даведаліся пра цяжкае становішча беларускай гімназіі ў Вільні, адаслалі на яе патрэбы шэсць злотых.
СЛАБЫЯ МЯСЦІНЫ МАРФАЛАГІЧНЫХ НОРМАЎ
Як вядома, у школьнай практыцы пры ацэнцы вучнёўскіх творчых работ (пераказаў ці сачыненняў) улічваюцца не толькі арфаграфічныя і пунктуацыйныя памылкі, але і моўныя недахопы і граматычныя памылкі. Калі іх разглядаць з пазіцый культуры маўлення, то першыя (моўныя недахопы) будуць звязаны з парушэннем такіх камунікацыйных якасцей маўлення, як дакладнасць, лагічнасць, чысціня, дарэчнасць, багацце і выразнасць, а другія (граматычныя памылкі) з парушэннем асноўнай маўленчай якасці правільнасці маўлення. Таму граматычныя памылкі можна яшчэ называць (і гэта больш дакладна і лагічна) граматычнымі няправільнасцямі.
Граматычныя памылкі з'яўляюцца вынікам парушэння марфалагічных нормаў. Марфалагічныя нормы гэта заснаваныя на маўленчай практыцы правілы формаўтварэння і словазмянення паўназначных часцін мовы.
У марфалогіі, як і ў іншых раздзелах мовы, трэба адрозніваць агульнамоўныя варыянты ў межах нормы ад ненарматыўных, індывідуальнааўтарскіх варыянтаў. Так, марфалагічнымі варыянтамі, кадыфікаванымі ў акадэмічных слоўніках, з'яўляюцца назоўнік зала (ж. род.) і зал (м. род.), замша (ж.) і замш (м.), клавіш (м) і клавіша (ж), каромысел (м.) і каромысла (н.) і інш. раўнапраўнымі варыянтамі прызнаюцца назоўнікі назвы маладых істот: дзіця (дзіцё), дзіцяня (дзіцянё), птушаня (птушанё), ягня (ягнё) і інш. аднолькава ўжывальныя кішэнь (ж.) і кішэня (ж.). аднак гэта слова нельга ўжываць як назоўнік мужчынскага роду: "Рос ён, гледзячы на лес, і ў кішэнь чужы залез". (Тут і далей прыклады з марфалагічнымі няправільнасцямі ўзяты з друкаваных крыніц.).
Ваганні ў марфалагічных нормах сустракаюцца сярод усіх паўназначных часцін мовы. Вось найбольш тыповыя "агмені аслабленай нормы", "слабыя ўчасткі" (Б.М. Галавін) у марфалагічным ладзе назоўнікаў.
1. Родавая форма назоўнікаў. Маюцца на ўвазе шматлікія выпадкі ўжывання назоўнікаў у ненарматыўнай родавай форме. Напрыклад, слова кенгуру , як і ўсе іншыя нескланяльныя назоўнікі іншамоўнага паходжання, якія абазначаюць адушаўлёныя прадметы, адносіцца да мужчынскага роду. Аднак параўнаем: "Маю торбунару", хвалілася кенгуру. "Гэта не цуд, заўважыў вярблюд. Лепшая з торб горб". З адхіленнем ад нормы выкарыстоўваюцца і такія назоўнікі, як гусь, медаль, боль і іншыя: 1) Ідзём мы неяк з Боблікам. Ажно ляціць качка. Не, не качка гусь дзікі; 2) Дзед меў дзве срэбныя медалі за турэцкую вайну; 3) Разам злучалася ўсё: і фізічная боль, і крыўда, і жаль; 4) Нібы воблак. Хвалісты курган праплывае траўным задуменнем; 5) Я іду ваяваць, шынель апрануўшы паходную.
Родавая характарыстыка некаторых назоўнікаў гістарычна зменлівая, можа з цягам часу змяняцца. Так, слова Сібір у мастацкіх творах ХІХ пачатку ХХ стст. ужывалася то ў жаночым, то ў мужчынскім родзе. Напрыклад: 1) А знаеш, чым гэта пахне?.. сібірам пахне. Сібір, Сібір, галубчык! (В. ДунінМарцінкевіч); 2) Нявольных судзіці ён будзе, караці Сібірам марозным (Я. Купала); 3) Уздзяюць зялезы на рукі, на ногі, вязуць у Сібір далёкую, у катаргу векавечную!.. (М. Гарэцкі). Гэта слова ў якасці назоўніка мужчынскага роду можна сустрэць і ў творах сучасных аўтараў, але такое ўжыванне, тым больш у аўтарскай мове, павінна кваліфікавацца як нічым не апраўданае парушэнне літаратурнай нормы: 1) Звон ланцужны з Сібіру адно; 2) Некаторых арыштоўвалі, судзілі, ссылалі ў Сібір. З Сібіру вярталіся "рыштанты" рэдка.
Марфалагічную норму, як і ўсяную іншую моўную норму, нельга разглядаць як нешта "статыстычна сярэдняе", найбольш пашыранае. Распаўсюджаным можа быць і памылковае, ненарматыўнае ўжыванне. Так, у беларускіх мастацкіх і публіцыстычных тэкстах варыянт што (нібы, як, быццам) з гуся вада выкарыстоўваецца часцей, чым што з гусі вада (апошні ёсць, напрыклад, у творах К. Крапівы. М. Лобана. І. Шамякіна, Л. Арабей). Аднак менавіта гэты варыянт (што з гусі вада ) трэба лічыць узорным і адзіна правільным, бо моўная норма адлюстроўвае тое. што, як пісаў С. І. Ожагаў, найбольш адпавядае сутнасці дадзенай сацыяльнагістарычнай з'явы. Слова гусь у беларускай мове назоўнік жаночага роду і ў родным склоне мае форму гусі (з націскным канчаткам), такую форму ён мае і ў фразеалагізме што з гусі вада , напрыклад: А таму і не бяда: усё нібы з гусі вада (К. Крапіва). Выкарыстанне варыянта што з гуся вада абазначае выхад за межы тых магчымасцей, якія дае сама сістэма беларускай літаратурнай мовы. Вось прыклады з марфалагічнай няправільнасцю пры ўжыванні гэтага выразу: 1) Але з чартоўкі што з гуся вада; 2) Зірні на Мураўскага з яго нібы з гуся вада; 3) Ды адкрывай жа! Груз тэрміновы. Стане там справа ўся. Не разумее рускай мовы. З яго што вада з гуся.
2. Форма роднага склону адзіночнага ліку неадушаўлёных назоўнікаў мужчынскага роду. Адны з гэтых назоўнікаў маюць канчатак а (я) , другія у (ю) . Каб адрозніць адну катэгорыю назоўнікаў ад другой, можна карыстацца правілам, якое прапанаваў К. Крапіва: "Канчаткі а, я маюць у родным склоне назоўнікі, якія можна ўжываць з часцінкай паў і абазначаныя ім рэчы лічыць як адзінкі (напрыклад: паўдома, паўспектакля, паўсеанса ). Усе астатнія назоўнікі гэтага скланення маюць у родным склоне канчаткі у, ю (напрыклад: асфальт, адэкалон, антрацыт, апартунізм, вугаль, вылет, гром, голад, змрок, смутак, характар, хмызняк ).
Выдзеленыя словы ў наступных сказах ужыты з адступленнем ад нормы: 1) Наяўнасць такога варыянтнага раду з'ява, заканамерная для нашай мовы; 2) Думкі лёталі ва ўсе бакі, што косы пражэктару; 3) Яна ішла трохі працверазелая і ў душы зычлівая яму, што незнарок засцярог ад граха.
Значныя ваганні назіраюцца ў родным склоне адзіночнага ліку пры ўжыванні фразеалагічных зваротаў з кампанентам назоўнікам мужчынскага роду. Пішуць. Напрыклад, без году тыдзень (І. Мележ, Я. Брыль, І. Шамякін, М. Лобан) і без года тыдзень (І. Шамякін, С. Грахоўскі, А. Ставер, А. Казловіч), не паказваць носу (Э. Самуйлёнак. І. Мележ, А. Якімовіч) і не паказваць носа (Я. Колас, М. Лынькоў, М. Гарэцкі), камар носу не падточыць (І. Мележ, М. Лупсякоў, Э. Валасевіч) і камар носа не падточыць (П. Пестрак, М. Лобан, Л. Дайнека).
На ўжыванне ў гэтых фразеалагізмах формаў на а замест старых формаў на у ўздзейнічае лексічная сістэма сучаснай мовы, рэгулярнае выкарыстанне канчатка а ў адпаведных словах свабоднага ўжывання ( года, носа ). У выніку сфера ўжывання ў названых фразеалагізмах формаў на у паступова звужаецца, хоць на сучасным этапе развіцця мовы абедзве формы могуць лічыцца раўнапраўнымі варыянтамі ў межах нормы. Гэта адновіцца і да фразеалагізмаў зпад носа, кроў з носа, крукам носа не дастаць, не майго носа палоса і інш.
Нормай жа для астатніх аналагічных фразеалагізмаў з'яўляецца форма на у , бо яна таксама норма і для адпаведных лексічных адзінак: без духу, блёкату наеўся, да сёмага поту, даць маху, з агню ды ў полымя, заводзіцца з паўабароту, на край свету, напускаць туману, ні пуху ні пяра, яблык разладу, як жару ўхапіўшы і г.д. Таму варыянт з формай на а пры ўжыванні, напрыклад, выразу як чорт ладану парушэнне нормы: "Як чорт ладана, бебурнацы баяцца мірнага суіснавання народаў". Форма на у адзіная норма і для фразеалагізмаў з кампанентам, невядомым у свабодным ужыванні ( даць дыхту, для блізіру ), а таксама для выразу нашага палку прыбывае .
Слова страх , як і іншыя абстрактныя назоўнікі мужчынскага роду з цвёрдай асновай, у родным склоне мае канчатак у . Гэта слова ніяк не можа быць выключэннем пры яго ўжыванні ў прыказцы: У страху вочы вялікія , напрыклад: " У страху вочы вялікія, здзекліва пакпіў Хяндога ў часе чарговага вобыску" (М. Аўзрамчык). Аднак можна сустрэць дзесяткі прыкладаў з няправільным выкарыстаннем гэтага с лова (у творах Э. Валасевіча, В. Вольскага, С. Грахоўскага, І. Гурскага, У. Дамашэвіча, В. Жуковіча, К. Крапівы, М. Лынькова, В. Праскурава, Б. Сачанкі, В. Супрунчука і інш.) у памылковай форме: У страха вочы вялікія . Магчыма, тут вінаваты не столькі аўтары, колькі рэдактары і карэктары, якія прыклалі руку да гэтага, кіруючыся нарматыўнымі слонікамі; гл. БРС89 (т. 2, с. 515), РБС82 (т. 2, с. 450): у страха вочы вялікія . Але гэта пярэчыць правілам элементарнай логікі.
3. Форма меснага склону адзіночнага ліку назоўнікаў мужчынскага і ніякага роду. Параўнаем, напрыклад, няправільнае ўжыванне выдзеленых слоў у наступных сказах: 1) Формы прыметніка вызначаюцца па роду , ліку і склоне назоўніка, з якім ён звязаны; 2) Знаёмых, блізкіх пазнаюць па голасу , па адзенні, па паходцы; 3) Сямейнай верны эстафеце, у мірны час, як у баю, я мір ахоўваю на свеце і радаслоўную сваю; 4) Толькі паруе след на снягу сонца шчыруе.
Пры ўжыванні прыказкі: На бязрыб'і і рак рыба ў прыназоўнікавасклонавай форме на бязрыб'і маем справу не з вінавальным, а з месным склонам. Гэта форма зафіксавана ў БРС88 (т. 1, с. 209), ТСБМ (т. 2, с. 440). Аднак сустракаецца: "Што вам? На бязрыб'е, кажа мая матуля, і рак рыба. Не той гэта чалавек, не па мне. У Стасі свае дарогі, у мяне свае". У прыказцы: На злодзеі шапка гарыць другі кампанент нарматыўна павінен мець у месным склоне канчатак і , менавіта так яна падаецца ў ТСБМ (т. 2, с. 481), БРС88 (т. 1, с. 521), РБС 82 (т. 1, с.120). Але часам сустракаемся з парушэннем яе нормы: 1) Праўду кажуць, што на злодзею шапка гарыць; 2) У нас гавораць, што на злодзею шапка гарыць.
4. Формы роднага склону множнага ліку. Некаторым назоўнікам уласціва варыянтнасць у межах нормы: гадоў год, партызанаў партызан . Нормай іншых назоўнікаў з'яўляюцца або толькі канчаткі оў (ёў), аў (яў), эй (ей) : братоў, палёў, матораў, просьбаў, сакляў, бутляў, або толькі нулявы канчатак: дрэў, ліній, ног, рук, школ. З ненарматыўнымі канчаткамі выкарыстаны, напрыклад, назоўнікі трывога, сляза, мова, слова : 1) Зямля! Ты росціш дбайна хлеб. Ты ўся узвільчана прагрэсам. Завошта на тваім чале трывогаў столькі, столькі стрэсаў?!; 2) Чаму шмат на гэтым свеце бяды і гора? Слёзаў і пакут?; 3)... веданне некалькіх моваў; 4)... абгрунтоўваецца неабходнасць выкарыстання сваіх словаў замест чужых.
Назоўнік рог (у жывёлы), ужываючыся ў пераменным словазлучэнні, нарматыўна мае ў родным склоне множнага ліку або нулявы канчатак (рог) , або оў (рагоў) . Для прыказкі ж: Бадлівай карове бог рог не дае характэрна адзіна мажлівая форма кампанента рог , яна падтымліваецца рытмічнай арганізацыяй гэтай прыказкі (у ёй чатырохстопны амфібрахій) і ўнутранай рыфмай (бог рог) . Таму, здаецца, той, хто адчувае мастацкую спецыфіку гэтай прыказкі, ніколі не будзе выступаць супраць яе. Аднак параўнаем: " Каб я была хлопцам, толькі б мяне тут і бачыцлі. Не балабонь пустое. Бадлівай карове бог рогаў не дае".
5. Лікавая форма зборных назоўнікаў. Вядома, што зборныя назоўнікі тыпу карэнне, калоссе ўжываюцца толькі ў адзіночным ліку, бо абазначаюць сукупнасць прадметаў як адно цэлае. А суадносныя з імі аднакаранёвыя словы тыпу корань карані , колас каласы маюць формы і адзіночнага, і множнага ліку. Зборныя назоўнікі часта блытаюць з суадноснымі словамі, што абазначаюць адзінкавыя прадметы, і, насуперак норме, ужываюць у множным ліку, напрыклад, карэнні замест карэнне або карані . Чатыры прыклады: 1) Прасцягі нікнуць да зары, і акунькоў усплёск радзее, і крыллі складваюць вятры; 2) Сталі сустракацца падводныя каменні, і ўжо нельга было думаць ехаць уначы; 3) Гарачыя праменні нібы прарэзалі наскрозь усё, што траплялася на дарозе; 4) Лапцеў уставіў дрэўцы, асцярожна расправіў карэнні.
Пры ўжыванні прыметнікаў найбольш распаўсюджанай памылкай з'яўляецца няправільнае ўтварэнне ступеняў параўнання. "Вельмі часта. пісаў К. Крапіва, няправільна ўжываюць вышэйшую ступень прыметніка: або на польскі лад, напрыклад: другая частка большая ад першай , або на рускі лад: другая частка большая першай , а пабеларуску трэба сказаць: другая частка большая за першую ". Дарэчы, тое, што К. Крапіва называе канструкцыяй "на польскі лад", у ТСБМ фіксуецца з паметай "абласное". Зрэшты, і ў самога К. Крапівы ў адной эпіграмескарзе знаходзім (што, магчыма, абумоўлена версіфікацыйнай мэтай): "Я не горшы ад Рагойшы і не меншы ад Камейшы, ды прабіцца не ўдаецца ні ў саюз, ні ў выдавецтва".
З парушэннем згаданай нормы сустракаемся, напрыклад, у такім сказе: "Людская праца ўсіх дужэй на свеце". Яго можна паправіць так: "Людская праца дужэйшая за ўсіх на свеце" . У гэтым выпадку простая форма вышэйшай ступені параўнання будзе выступаць са значэннем найвышэйшай ступені.
Не заўсёды правільна ўжываюць і найвышэйшую ступень праўнання: "Дудзейка і Шанкель прывезлі з сабой альбом навейшай устаноўкі для кармакухні". Тут, у адпаведнасці са зместам, каб выказаць найбольшую меру якасці, трэба ўжыць не навейшай , а самай новай ці найнавейшай . Параўнаем таксама: 1) Аа, цудоўнейшая з маіх багінь!...; 2) Трактарыст Пётр Ягоравіч за ўборку высокага ўраджаю атрымаў вышэйшую ўзнагароду. Парушэнне нормы можна бачыць і ў прыказках, дзе адзін з кампанентаў прыметнік вышэйшай ступені. Напрыклад, "на рускі лад" аформлена прыказка: Хрэн за рэдзьку не саладзейшы ў такім сказе: "Увыніку выходзіла, што хрэн рэдзькі не саладзейшы, адзін быў, скажам п'яніца, а яго замянілі гультаём". Параўнаем нарматыўнае ў БРС89 (т. 2, с. 672), РБС82 (т. 2, с. 396). "Слоўніку беларускіх прыказак" (с. 403): Хрэн за рэдзьку не саладзейшы .
Аналагічнае сустракаем пры ўжыванні прыказак з кампанентампрыслоўем лепш ці горш. Замест нарматыўных: Стары друг лепш за новых двух; Ахвота горш за няволю часам ужываюць "на рускі лад": 1) Нездарма кажуць: стары друг лепей новых двух; 2) Пакінь свой нумар тэлефона... я пазваню. Стары сябра лепей новых двух; 3) Нездарма кажуць, што ахвота горш няволі.
Адхіленні ад марфалагічных нормаў нярэдка сустракаюцца і пры выкарыстанні лічэбнікаў, займеннікаў, дзеясловаў.
Іван Лепешаў, прафесар, доктар
Успаміны Эдварда Вайніловіч
(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)
Гэтыя нібы часткі нават фонду не складалі. Крэдыторы, выдаленыя з маёнткаў, якія яны трымалі за бесцань, але на падставе закладнога права, павінны былі задаволіцца надзеяй, што, можа, хоць б іх унукі, атрымаюць тое, што ім належыць. Тым больш што пры арэндзе маёнткаў, так званай "чацвёртай часткі", як і пры ажыццяўленні плацяжоў, адбываліся шакавальныя злоўжыванні, у сувязі з чым запазычанасці ў маяраце можна было набыць за 1/5 1/10 частку іх вартасці, калі хтонебудзь не мог дачакацца аплаты.
У князя Лявона жонкі і дзяцей не было, таму новая праваслаўная галіна ў радзівілаўскім доме не паўстала, тым больш што з жонкай ён хутка расстаўся. Княгіня асела ў Парыжы, атрымліваючы да самой смерці штогадовую рэнту амаль 18 000 рублёў з фонду мужа. Князь жа працягваў займацца вайсковай кар'ерай пры двары, наязджаючы час ад часу ў сваю рэзідэнцыю ў Радзівілмонтах, з мэтай прыемнага баўлення часу падчас палявання на буйнага звера, бо быў гарачым паляўнічым, а Дзяніскоўская і Грэская пушчы ніколі не падводзілі. Ён быў вядомы сваёй нястрыманасцю. Распавядалі, што ён аднойчы нават застрэліў фурмана, які не жадаў гнаць коней галопам. Быўшы ўжо састарэлым і хворым, з найвысокай згоды і не без уплыву Берлінскага двара, ён саступіў за вызначаную пажыццёвую аплату ў 30000 рублёў у карысць князя Антонія Клецкі і ДавыдГарадоцкі маяраты з шматлікай маёмасцю, такой як Грэск, Пацейкі, Сталовічы і Цімкавіцкім графствам, але з захаваннем права на паляванне. Ужо ў якасці новага гаспадара князь Антоні ладзіў вялікае паляванне ў Дзяніскаўскіх лясах для тагачаснага пераемніка трона Вільгельма II, якое адлюстраванае ў выдатных акварэлях
Удзячную памяць аб гасціннасці Нясвіжскага замка імператар захаваў, і, калі нямецкія войскі занялі Нясвіж, Вільгельм некалькі раз тэлеграмамі загадваў акупацыйным уладам узяць пад сваю апеку замак у Нясвіжы і труны ўладальнікаў маярату ў касцёле.
Вялікі эпізод мной прысвечаны Радзівілам, паколькі іх уладанні займалі вялікую частку майго павету, і маса людзей, будзь то арандатараў або леснікоў, судзейскіх службоўцаў або дробнамаёнткавай шляхты, з імі была звязаная. А дробных маёнткаў тут было вельмі шмат. Радзівілы, як я ўжо падкрэсліваў, ахвотна іх стваралі, атрымліваючы ў асобе аселай шляхты вайсковую сілу і свае галасы на сойміках. Калі пазней такая патрэбнасць адпала, а абавязак паставак вершніка і каня са збруяй ад надзелу павінен быў быць ураўнаважаны адпаведнымі аплатамі, пачаліся бясконцыя канфлікты і працэсы, якія, за невялікім выключэннем, былі ліквідаваныя аграрнымі законамі 1886 года (чыншавікі) і 1893 года (праваслаўныя арандатары).
Горад Менск напярэдадні паўстанняў меў, акрамя Кафедральнага пасляезуіцкага касцёла яшчэ храмы пры ордэнах: дамініканцаў, бернардынаў, бернардынак і бенедыктынак, не лічачы прыхадскога касцёла, размешчанага за горадам, на так званай "Залатой Горцы". Пасля скасавання ордэнаў і зачынення касцёлаў, да 1863 году ў Менску застаўся толькі адзін храм, былы Кафедральны, які нават не змяшчаў усіх вернікаў, тым больш што за 40 гадоў павялічылася колькасць насельніцтва. Па вялікіх святах, нават у моцныя маразы і завеі можна было ўбачыць натоўпы вернікаў, якія запаўняюць падчас богаслужэнняў плошчу, змешчаную паміж кафедральным касцёлам, домам губернатара і саборам.
Неабходнасць узвядзення другога храма ў раёне Берасцейскага вакзала, у кірунку якога пашыраўся горад, адчувалі не толькі духоўныя ўлады, але і гарадскія, а таксама вышэйшая адміністрацыя Краю, якая неахвотна ўспрымала гэтыя знешнія праявы каталіцкай набожнасці. З мэтай пабудовы новага храма або вяртання адабранага пасля паўстанняў быў створаны гарадскі камітэт пад старшынствам Міхала Валовіча, аднак усе добрыя намеры разбіваліся зза адсутнасці сродкаў, а таксама немагчымасць атрымаць дазвол на будаўніцтва новага касцёла. Бог распарадзіўся інакш. У сувязі з цяжкімі вытамі лёсу, якія па волі Ўсявышняга абрынуліся на мяне, я вырашыў зрабіць ахвяраванне шляхам пабудовы храма Святых Сымона і Алены заступнікаў маіх памерлых дзяцей. Для гэтай мэты я вылучыў Менск, як горад, якому я аддаў вялікую частку сваёй грамадскай дзейнасці, і які больш за іншыя гарады меў патрэбу ў другім касцёле. Я жадаў, каб Менск меў храм, які вылучаецца на фоне сучасных новых будынкаў, і лічыў таксама, што немагчыма, каб сярод тых хто будзе маліцца на новым месцы ніхто не ўспомніў пра мецэната і "Анёл Панскі" не прачытаў за мяне і за маіх памерлых дзетак, апошніх нашчадкаў нашага старажытнага роду.
У 1904 г. я прапанаваў камітэту па будаўніцтве сваё жаданне пабудаваць касцёл на ўласныя сродкі, калі гарадскія ўлады выдзеляць месца для касцёла, калі я сам дам яму назву, і ніхто ў будаўнічыя справы і выбар стылю архітэктуры ўмешвацца не стане.
Горад і камітэт ахвотна адгукнуліся на маю прапанову. Была абраная дэлегацыя, з якой я тут жа выехаў у Пецярбург. Мы перадалі сваю просьбу тагачаснаму міністру ўнутраных спраў князю СвятаполкМірскаму. Дазвол на будаўніцтва быў атрыманы хутка, і 19 траўня 1905 г. я атрымаў паведамленне ад камітэту, што пляц, прадастаўлены нам на скрыжаванні вуліц Захар'еўскай і Трубнай, ад усякіх пабудоў прыбраная і можна прыступаць да будаўніцтва.
Я пачаў выбіраць узоры і разглядаць розныя архітэктурныя рашэнні. Мне не хацелася спыняцца на гатычным стылі, папершае, таму, што ён стаў занадта распаўсюджаным дзякуючы запланаванай пабудове каталіцкіх храмаў у Расіі, а падругое, занадта адрозніваўся ад храмаў усходніх абрадаў, існуючых у нашым Краі. Гэты стыль акцэнтаваў б увагу на адрозненні веравызнання розных сацыяльных класаў, паколькі вялікая частка сялян была праваслаўнай, а землеўладальнікі каталікі. Таму я спыніўся на раманскім стылі, які квітнеў у эпоху згоды паміж Усходняй царквой і Рымам.
У гэты ж час мне на вочы патрапіла ілюстрацыя з малюнкам касцёла ў Ятросіне пад Познанню, пабудаванага князямі Чартарыйскімі па праекце архітэктара Пайздзерскага. Я тут жа накіраваўся ў Варшаву, дзе Пайздзерскі, які быў у шлюбе з вядомай актрысай Хаётай, выкладаў у Школе вытанчаных мастацтваў. Вывучыўшы праект ятросінскага касцёла і параўнаўшы яго з малюнкамі ўжо існых у нашым Краі нешматлікіх архітэктурных помнікаў у раманскім стылі, а галоўнае з храмамі "надрэнскімі", пад уздзеяннем маіх рэмінісцэнцый ад італьянскіх вандраванняў, мы з мастаком спыніліся на адным з праектаў. Праект з Божай дапамогай, літаральна на працягу некалькіх гадоў, быў ажыццёўлены і асвечаны пралатам Яго Святасці, высокашаноўным маім калегам па Пецярбурзе ксяндзом Вітаўтам Чачотам. Мне на ўсё жыццё запомніліся хвіліны, калі, акрамя мяне, маёй сям'і і святарства, якое ўдзельнічала ва ўрачыстым богаслужэнні, у касцёле нікога яшчэ не было. Пад гукі песні "Twoja czesc Chwala, Przedwieczny Panie" расхінуліся двухстворкавыя дзверы храма, і натоўп людзей марудна пачаў улівацца ў касцёл, паўтараючы ўслед за святарамі святыя словы малітвы; і я падумаў, немагчыма, каб гэтулькі малітваў, узносімых да нашага ПанаЗаступніка, не былі Ім пачутыя... А зараз я ўжо і не ведаю, ці пашле нам Пан Бог хоць б спакойную смерць.
Будаўніцтвам касцёла спачатку займаўся сам Пайздзерскі, але паколькі ён, як замежнік, не меў на гэта фармальнага права, афіцыйна яго замяшчаў інжынер Свянціцкі, а калі падчас будаўніцтва Пайздзерскі памёр, справу да канца даводзіў архітэктар Гай з Варшавы.
Каб захаваць адзіны стыль і характар пабудовы, узоры для ўсіх дэталяў, уключаючы дзвярныя завесы і ручкі, выбіраў сам Пайздзерскі. Усё, што было магчыма, рабілася ўласнымі сіламі. Пры гэтым пераследваліся дзве мэты: зацікавіць мясцовае насельніцтва ў будаўніцтве храма і даць яму магчымасць зарабіць.
Вялікія праблемы былі з фасоннай і абліцавальнай цэглай, якую прыйшлося спакаванай прывозіць з Чанстахова, а чарапіцу з Уроцлава і г. д. Падмурак будынка быў асвечаны ў 1906 годзе 6 верасня ксяндзом прэлатам Міхалкевічам (пазней адміністратар Віленскай епархіі) у прысутнасці велізарнай колькасці вернікаў.
Богаслужэнне праходзіла пад адмыслова збудаваным падстрэшкам, падчас якога тагачасны губернатар Эрдэлі разам з усімі вернікамі ўстаў на калені, а затым падпісаў акт урачыстай закладкі.
Я успомніў архітэктараў і кіраўнікоў будаўнічых работ, але асабліва жадаю адзначыць самаадданасць і велізарную долю працы высокашаноўнага Вітаўта Лапота, чальца Рады Аграрнага таварыства і дырэктараупраўленца Таварыства ўзаемнага аграрнага страхавання, а галоўнае самага лепшага майго сябра. Ён з першага дня будаўніцтва ўзяў шэфства над размеркаваннем фінансавых сродкаў і ўсімі работамі, і, можна сказаць, "не прысеў" адпачыць, пакуль не давёў усё да канца. Для захавання адзінства стылю ўсе каменечосныя і скульптурныя работы ўсярэдзіне касцёла: алтары, амбоны, балюстрады, падлогі і г. д. былі даручаныя вельмі таленавітаму майстру Зыгмунту Ота з Варшавы. Амбоны, балюстрады і падлогі ахвяравала для касцёла мая жонка Алімпія, дачка Марка і Мацільды з роду ВойніловічаўУзлоўских, герба "Сякера". Гэты герб побач з маёй гербавай тарчай часта сустракаецца ў арнаментах касцёла. Зрэшты, ніякіх ахвяраванняў на будаўніцтва касцёла я не прымаў, жадаючы толькі самому прымаць у ім удзел. Адразу ж пасля канца будаўніцтва я перадаў камітэту 1 000 рублёў, перададзеных маім сябрам Аляксандрам Болтуцем на выраб званоў, і 200 рублёў, ахвяраваных на арган нейкай Шантыроўнай. Прыняты быў таксама ад сям'і Скірмунтаў з Парэчча стары абраз Божай Маці з адпаведнай эпітафіяй, а таксама цудоўная скульптура распяцця, выкананая з дрэва і якая нагадвае творчасць Віта Ствоша. Яна была дастаўленая з Слуцкага Фарнага касцёла, былога фонду Жыгімонта Кейстутавіча.
З мэтай завяршэння ўнутранага інтэр'еру мной была падпісана дамова з вядомым кракаўскім мастаком Францішкам Бруздовічам, які на падставе зацверджаных мной эцюдаў пачаў выконваць паліхромны жывапіс, працу, якая была перапыненая ваеннымі падзеямі. Рыштаванні стаяць, малярныя работы выкананыя напалову, а мастак, як замежны падданы, інтэрніраваны ў Харкаў. Калі ён вернецца, я не ведаю, ці буду я жыць, ці хопіць мне сродкаў на завяршэнне работ, толькі аднаму Богу вядома. У горшым выпадку, лічу, што старанны ксёндз Жаландкоўскі, які так клапоціцца аб упрыгожванні храма, з Божай дапамогай і дапамогай вернікаў, мусіць, "рукі не апусціць". Поруч храма, узбоч ад невялікай каплічкі я змясціў выкананую на прадпрыемстве "Браты Лопеньскія" бронзавую копію Маці Божай, аналагічную той, якая стаіць на нашых родавых пахаваннях у Савічах, і якая стала прадметам адмысловай глыбокай пашаны вернікаў.
На франтоне ўнутранай галярэі былі змешчаныя мая і жонкі выявы з надпісам на латыні:
" А . М . D. G. Templum hoc
piae memoriae liberorum
suorum Simeonis
MD С CCLXXXV +
MDCCCXCVII ET Helenae
MDCCCLXXXIV + MCMIII
c. Olimpia Uzlowska coniuge
procreatorum dedicat vovetque
Eduardus Woynillowicz A.D.
MCMVII".
Хай усё служыць справе ўслаўлення Пана Бога!
Вялікія рэформы, якія ажыццяўляліся ў перыяд кіравання Аляксандра II, як, напрыклад, вызваленне сялян, трансфармацыя судовай сістэмы, абавязковая вайсковая служба, увядзенне інстытута земстваў і г.д., нягледзячы на тое, што іх ліберальны характар у канцы яго кіравання, а затым у перыяд кіравання Аляксандра III, быў скажоны, зрабілі сваю справу. Прысыпаны попелам тлеючы агонь свабодалюбных думак, падтрымоўваны ў агменях датуль, пакуль віхуры японскай вайны не сарвалі зімовую заслону і не пачалі раздзімаць пакуль яшчэ ўтоеныя жаданні. Нажаль, прадчувалі гэта толькі нешматлікія расійскія дзяржаўныя дзеячы, якія спрабавалі свабодалюбны рух накіраваць у патрэбнае рэчышча, каб ім кіраваць і не дазволіць выплюхнуцца вонкі. Іх высілка былі запазнелымі, але далі б вынікі, калі б былі правільна ўспрынятыя і выкананыя вярхоўнай уладай. Для прадстаўлення поўнай карціны варта некаторыя распачынанні падкрэсліць. Адным з такіх крокаў, несумнеўна, стала стварэнне па ініцыятыве графа Віта і зацвярджэнне 22 сакавіка 1902 года вышэйшымі органамі так званай "Адмысловай нарады аб патрэбах сельскагаспадарчай прамысловасці". Нарада мела досыць шырокую праграму, якая пры добрых намерах удзельнікаў і за дазволам вышэйшых улад магла б вырашыць шматлікія праблемы ў грамадскім, эканамічным і нават палітычным жыцці ўсёй імперыі. Аналагічныя "нарады" былі створаныя ў кожнай губерні. Прынятыя рэзалюцыі павінны былі абмяркоўвацца ў цэнтральнай нарадзе ў сталіцы, а на іх падставе ажыццяўляцца некаторыя заканадаўчыя рэформы з мэтай задавальнення краявых патрэб. Адным словам, праграма нагадвала былы праект ЛорысМелікава, аб якім я згадваў вышэй "ex re" Смаленскага з'езду 1881 года, але была большай па аб'ёме і адважней па змесце. Але, падобна, Расіі не наканавана было стаць на шлях эвалюцыі, а рэвалюцыі.
Праекты ЛорысМелікава былі перапыненыя сакавіцкай катастрофай на Екацярынінскім канале а праекты графа Віта былі змеценыя бурай Японскай вайны.
У "Заходнім краі" такія губернскія рады складаліся з шматлікіх асобаў, прызначаных звыш, якія забяспечвалі урадавую большасць чальцоў. Але і прадстаўніцтва землеўладальнікаў, запрошаных губернатарам, таксама было досыць вялікім. А ў сувязі з тым, што 10 чэрвеня 1902 года я быў запрошаны як віцапрэзідэнт Аграрнага таварыства на гэтыя нарады, я меў магчымасць працаваць над усімі пунктамі паралельна: на губернскіх нарадах і ў Аграрным таварыстве; што таксама вельмі добрасумленна ў асяроддзі нашага Таварыства было выканана.
(Працяг у наст. нумарах.)
ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ ВАЙСКОВАЙ СЛАВЫ Ў ВАРШАВЕ
8 верасня, у гадавіну славутай беларускай перамогі над расейскім войскам пад Воршаю ў 1514 годзе, беларускія студэнты арганізавалі ў Варшаве шэраг святочных мерапрыемстваў. Святкаванне распачалося а 13 гадзіне урачыстым сходам у будынку Варшаўскага ўнівэрсітэта, дзе прагучаў расповед пра важнасць і гераічнасць падзеяў 1514 года. Потым некалькі соцень студэнтаў праграмы імя Кастуся Каліноўскага прайшлі праз цэнтар Варшавы з нацыянальнымі белчырвонабелымі сцягамі, беларускімі спевамі і воклічамі "Жыве Беларусь!". Каліноўцы накіраваліся да ўсходні бераг Віслы, дзе адбыўся ўрачысты мітынг і ускладанне кветак да помніка беларускаму змагару за незалежнасьць генералу БулахБалаховічу. Каля памятнай шыльды слаўнаму беларускаму змагару прагучаў нацыянальны гімн "Магутны Божа".
Гаворыць адзін з удзельнікаў акцыі, маладафронтавец Барыс Гарэцкі: "Сёння мы сабраліся тут, каб ушанаваць памяць сапраўдных герояў Беларусі, якія самаахвярна загінулі у барацьбе за незалежнасць нашай Бацькаўшчыны. Зараз, амаль 500 гадоў мы памятаем іх вычыны і самі гатовыя працягнуць святую справу."
Акрамя гэтых мерапрыемстваў а 16 гадзіне ў зале Варшаўскага ўніверсітэта адбыўся выступ вядомага беларускага навукоўца прафесара Чарняўскага, пасля заканчэнні якога былі спланаваныя святочная беларуская вечарына і выступ рыцарскіх клюбаў.
Наш кар .
Мастоўскія філатэлісты адны з лепшых
2 верасня ў Бераставіцы адбыліся святочныя мерапрыемствы з нагоды 500годдзя гэтага населенага пункта. Згодна летапісу, кароль Рэчы Паспалітай і Вялікі князь ВКЛ Аляксадр у 1506 годзе падараваў Вялікую Бераставіцу наваградскаму старасту Аляксандру Хадкевічу. Ад гэтага часу лічыцца заснаванне горада. Сярод шматлікіх мерапрыемстваў прысвечаных гэтай даце, у будынку музычнай школы з 2га па 10е верасня адкрылася філатэлістычная выстава. Арганізатарам яе стаў старшыня райвыканкама М. Фіцько, журы ўзначаліў У. Скрабкоўвядучы інжынер рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Белпошта". Усяго ў выставе прынялі ўдзел 24 філатэлісты з усяе Беларусі: 13 дарослых і 11 юнакоў. Мастоўшчына была прадстаўлена 3 удзельнікамі. Гэта жыхар вёскі Лунна Лявон Карповіч з экспазіцыяй "Абняла мяне Беларусь", яго дачка Наталля Ганец"Архелагічныя мелодыі Беларусі" і ўнук Лявона Эдвардавіча Мікіта Ганец са сваімі картмаксімумі (паштоўкі з наклеенымі на пярэдняй старонцы маркамі, якія маюць паштовы штэмпель)"Белавежская пушча". Дзед за сваю экспазіцыю атрымаў срэбны медаль, дачка і ўнук займелі бронзу. Гэтае падзея ўражвае яшчэ і таму, што экспазіцыі выключна беларускамоўныя. На гэтай выставе была яшчэ адна беларускамоўная кампазіцыя марак і канвертаў. Яна мела назоў "Спадчына" і была адзначана залатым медалём. Яе выставіў жыхар Ваўкавыска Мікалай Быхаўцаў.
Язэп ПАЛУБЯТКА
У рэдакцыю газэты "Наша слова"
Як аўтару, мне было цікава і карысна прачытаць у "Нашым слове" рэцэнзію Алега Трусава на кнігу "Сем гадоў Адраджэньня". І таму, што Трусаў прызнаны аўтарытэт у гістарычнай навуцы, і таму, што ён актыўны ўдзельнік тых падзеяў, якія апісваюцца ў кнізе.
Станоўчыя ацэнкі кнігі я адношу да самой фактуры. Перакананы, што кнігу пра апошняе беларускай Адраджэньне мог бы напісаць шмат хто з яго ўдзельнікаў (у тым ліку і сам спадар Алег). Спадзяюся , што гэта будзе зроблена.
Дзякую Алегу і за крытычныя заўвагі праўда, па некаторых пазыцыях я б усё ж настойваў на сваім пункце гледжаньня, але зразумела, што ацэнкі адных і тых жа фактаў рознымі асобамі, нават палітычнымі паплечнікамі, могуць быць рознымі, часам дыямэтральнымі. Магчыма, пазьней мы з Алегам прадыскутуем некаторыя аспэкты найноўшай беларускай гісторыі.
Цяпер бы толькі хацеў адначыць адну акалічнасьць.
Алег Трусаў памыляецца, калі піша, што я нібыта лічу, што апошняе нацыянальнае Адраджэньне скончылася з эміграцыяй Пазьняка і Навумчыка. Магчыма, Алег не зусім уважліва чытаў тэкст ці нешта не дакладна зразумеў. Перыяд завяршыўся травеньскім 1995 году рэфэрэндумам аб Сьцягу, Гэрбу, мове і інтэграцыі з Расеяй (1995 год, дарэчы, пазначаны і ў падзагалоўку кнігі, а эміграцыя была ў 1996 годзе). У кнізе я крыху пішу і пра нашу эміграцыю, але ўжо ў пераліку таго, што адбылося пазьней (дарэчы, прыгадваюцца і забарона ліцэю, і іншыя падзеі аж да плошчы Каліноўскага ў сёлетьнім сакавіку).
Абсалютна зразумела, што нацыянальнае змаганьне ня можа скончыцца з прычыны эміграцыі аднаго ці двух лідэраў. Аддаючы належнае таму, што робіць беларуская дыяспара, сам спрычыняючыся да яе дзейнасьці, я заўсёды лічыў і лічу, што вызваленьне Беларусі ня прыдзе з захаду альбо усходу, яно адбудзецца толькі сіламі саміх беларусаў у Беларусі.
Сяргей Навумчык.
15 жніўня 2006 г. НьюЁрк.
Калі за адраджэнне мовы, чытай, спадарства,"Наша слова"!
Шаноўнае спадарства! Ідзе падпіска на апошні квартал 2006 года. Мы звяртаем увагу кіраўнікоў арганізацый і актывістаў ТБМ навучальных устаноў Беларусі, падпіска будзе працягвацца да 20 верасня. У вас ёсць рэальная магчымасць падпісаць студэнтаў старэйшых курсаў і асабліва студэнтаў першага курса. Асабліва гэта тычыцца менскіх, гомельскіх і магілёўскіх студэнтаў. Нашая газета ў гэтых гарадах пакуль не прадаецца, і адзіны спосаб атрымаць яе гэта падпісацца
Будзьце з намі, і вы будзеце ў цэнтры падзей, якія адбываюцца ва ўсім беларускамоўным спектры Беларусі і замежжа. В
Беларускія калоніі
Шмат якія краіны, вялікія і не вельмі, мелі доўгі час свае калоніі ў розных частках свету. Напрыклад, маленькая Партугалія яшчэ зусім нядаўна мела свае калоніі ў Афрыцы і Азіі. Дастаткова прыгадаць Анголу і Мазамбік. А Беларусь, беларусы? Ці былі ў іх калоніі, ці мелі і яны нейкія залежныя ад іх тэрыторыі? Так, мелі. І даволі працяглы час. Бо для нас заўжды выхад да мора меў важнае эканамічнае значэнне.
Першыя дзве калоніі на Заходняй Дзвіне стварыла Полацкая дзяржава. Гэта васальныя полацкія княствы на Заходняй Дзвіне Герцыке і Кукенойс. Іх вытокі сягаюць недзе ў Х ХІ стст. Першы фарпост Полацка на землях ліваў і земгалаў г. Герцыке меў магутныя ўмацаванні ўжо ў Х ст. У "Хроніцы Лівоніі" ён згадваецца пад 1203 г. Гэта быў багаты горад, які меў некалькі праваслаўных храмаў і свайго князя. Немцы называлі яго "каралём". Далей на захад ад Герцыке, дзесьці ў Х І ст., узнікае яшчэ адна полацкая калонія на адлегласці ад метраполіі ў 338 км, Кукенойс (зараз Кокнесе). У нямецкай хроніцы пад 1205 г. запісана, што там "сядзеў" князь (кароль) Вячка.
У 1106 годзе земгалы паднялі паўстанне супроць Полацка, але поспехаў не мелі. Найбольш падпарадкаваныя Полацку былі лівы. У 1186 годзе яны нават хадзілі з полацкімі князямі ў паход на Друк. Абедзве калоніі былі месцам збору даніны, а таксама буйнымі гандлёварамеснымі цэнтрамі. Праз мясцовых князёў падпарадкоўваліся полацкаму князю прызначаныя ім старшыны родам з тутэйшых плямёнаў.
У адрозненне ад крыжакоў, полацкія князі не прымушалі ліваў, земгалаў і латгалаў гвалтам прымаць хрысціянства і стасункі паміж імі былі стабільныя. Таму і новыя прыхаднікрыжакі прызнавалі права палачанаў атрымліваць даніну з ліваў.
У 1186 годзе полацкі князь Уладзімір дазволіў нямецкаму місіянеру біскупу Мейнарду хрысціць ліваў і іншых плямёнаў, сваіх васалаў. У 1201 годзе нямецкія купцы і манахі заснавалі ў вусці Дзвіны горад Рыгу, а біскуп Альберт з Брэмэна стварыў на захопленых землях у 1202 г. рэлігійны ордэн мечаносцаў. Такім чынам Полацку зачынілі шлях да мора. Дарэчы, у 1204 г. крыжакі разрабавалі і захапілі Канстанцінопаль, сталіцу праваслаўнага хрысціянства, што магло адгукнуцца і на Балтыйскім моры.
Ваенныя дзеянні паміж крыжакамі і палачанамі пачаліся ў 1203 годзе. У 1206 г. полацкае войска асадзіла Рыгу і замак Гольм, але ўзяць іх не змагло, бо крыжакі былі значна лепей узброены. Крыжацкія балісты на значнай адлегласці забівалі і ранілі полацкіх вершнікаў. Ужо ў 1207 годзе ўся Лівонія была захоплена і ахрышчана немцамі. Неўзабаве іх войскі напалі на полацкія калоніі. Спачатку ў 1209 годзе захапілі і разбурылі Кукенойс і на яго месцы збудавалі замак, а потым у тым жа годзе захапілі Герцыке, прычым у палон трапіла нават жонка мясцовага князя Усевалада.
У 1210 годзе полацкі князь Уладзімір падпісаў мірную дамову з біскупам Альбертам і гандлёвае пагадненне з Рыгай, а ў 1214 канчаткова аддаў крыжакам Кукенойс і Герцыку. У 1264 годзе ўладанні крыжакоў ушчыльную адышлі да межаў Полацкай дзяржавы. Полацкі князь Гердзень падпісаў пагадненне з ордэнам, у якім былі пазначаны правы нямецкіх купцоў у Полацку і полацкіх у Рызе. Немцы збудавалі ў Полацку мураваны касцёл св. Пятра, на гарышчы якога захоўвалі свае тавары. Была праваслаўная полацкая царква і ў Рызе. Неўзабаве полацкая дзяржава ўвайшла ў склад ВКЛ.
Захопленая немцамі тэрыторыя атрымала назву Лівонія, альбо Ліфлянд ці Інфлянты. Тут месцілася канфедэрацыя з 5 дзяржаў, якой намінальна кіравалі папа рымскі і імператар Святой Рымскай Імперыі. Канфедэрацыю складалі Лівонскі (альбо Інфлянцкі) ордэн, арцыбіскупствы, Рыжскае, Дэрпцкае, ЭзельВікскае і біскупства Курляндскае. Такая сітуацыя існавала да сярэдзіны ХVІ ст. Але пачалася Лівонская вайна. Войскі Івана Жахлівага, які перад гэтым заваяваў Казанскае ханства, у 1558 годзе захапілі порт Нарву і былы наўгародскі гандаль аднавіўся. Войскі Масковіі хутка захапілі большую частку Лівоніі, палячы і рабуючы гарады і замкі. Кожны з удзельнікаў Лівонскай канфедэрацыі ратаваўся як мог. Эзельскі епіскап у 1560 годзе прадаў сваё ўладанне датскаму каралевічу Магнусу. З яго ўзяў прыклад і епіскап Рэвельскі, але ў 1561 годзе Рэвель і ўсю паўночную Эстонію захапілі шведы. Курляндскі епіскап Іаган IV Мюнхаўзен яшчэ ў 1559 годзе перадаў сваё біскупства дацкаму каралю, і той аддаў гэтыя землі свайму брату Магнусу. Такім чынам, у рукі Даніі трапіла паўночная Латвія і паўднёвая Эстонія.
Лівонцы вырашылі перадаць свой лёс у рукі ВКЛ. 5 сакавіка 1562 года магістр Лівонскага ордэна Готард Кетлер у Рыжскім замку перадаў Мікалаю Радзівілу Чорнаму пячатку Ордэна, ключы ад Рыгі і зняў з сябе ордэнскую мантыю. Так у нас зноў з'явілася калонія і нават не адна. Тут варта прыгадаць "Хроніку Лівонскай правінцыі", напісаную эстонскім святаром і школьным настаўнікам Балтазарам Русавым. Упершыню яна была надрукавана ў 1578 г. у Растоку.
"Польскі кароль Жыгімонт Аўгуст, па прапанове вялікага магістра Готарда Кетлера, узяў пад свой кантроль тыя землі і гарады ў Лівоніі, што засталіся не захопленымі. Ён аддаў у спадчыннае валоданне магістру некаторыя землі і замкі ў Курляндыі і ў рыжскім епіскапстве і назваў яго герцагам Курляндскім і графам Семігальскім. Тады скончылася магістарства Тэўтонскага ордэна ў Лівоніі, і былі створаны два патомныя свецкія княствы: адно Курляндскае, падараванае герцагу, другое ў зямлі летаў і епіскапстве рыжскім, якое кароль пакінуў сябе і якое цяпер завецца задвінскім княствам".
Берасцейскі сойм ВКЛ 1566 года зрабіў кіраўніком Лівоніі Яна Хадкевіча. Ён дасягнуў поўнага злучэння Лівоніі з ВКЛ, што адбылося на Гродзенскім сойме напрыканцы 1566 года. Лівонцы прызналі сябе часткай ВКЛ, але захавалі свае мясцовыя правы. Падчас Люблінскай вуніі ВКЛ здолела захаваць свае правы на Лівонію, як на Задзвінскае герцагства, так і на Курляндыю. Так, да канца існавання Рэчы Паспалітай Курляндыя была калоніяй як ВКЛ, так і Кароны. Такое валоданне адной тэрыторыяй дзвюма краінамі адначасова завецца кандамінімумам. У 1581 годзе шведы захапілі ў Масковіі Нарву і рускага канкурэнта на Балтыцы не стала.
З Рыгі ў гарады і замкі ВКЛ везлі соль, селядцы, палотны, шоўк, віно, піва, вострыя прыправы, жалеза, медзь, волава і свінец. З ВКЛ вывозілі ў Рыгу будаўнічыя бярвёны, дровы, скуры, смалу, збожжа, каноплі, лён, воск, сала, канапляны алей. Аднак галоўны імпартны тавар гэта соль і селядцы. Наш экспарт гэта воск, лес і збожжа. Соль перавозілі ў мяхах. Зімой з Рыгі везлі жалезныя вырабы: патэльні, лемяхі, сякеры і косы.
Беларусы мелі свой рачны флот. Гэты вялікія карабліучаны, а таксама стругі, паўстругі, шкуты, лодкі і плыты. Існавалі і вялікія баркі, што бралі на борт да 12 тысяч пудоў грузу. Былі і мясцовыя лоцманы, якія за вялікую плату (300 копаў грошай) праводзілі стругі праз парогі.
Лёс нашых калоній склаўся даволі цікава.
Пачнём з Задзвінскага герцагства, альбо Інфлянцкага княства. Спачатку часовым губернатарам гэтай тэрыторыі быў былы магістр Кетлер. 26 снежня 1566 г. Гарадзенскі сойм уключыў Інфлянцкае княства ў склад ВКЛ. Кіраваў гэтай калоніяй губернатар, які прызначаўся каралём і вялікім князем літоўскім. Сталіцай быў горад Дынабург. Але неўзабаве пачалася вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600 1629). І першы выт шведаў прыпаў менавіта на Задзвінскае герцагства. Герцагства практычна распалася. Пасля 1629 г. у ВКЛ засталася толькі Латгалія, а паўднёвая Эстонія і паўночназаходняя частка Латвіі разам з Рыгай адышла да Швецыі.
Пасля Паўночнай вайны ў 1721 годзе гэтыя землі забрала Расія. Латгалія ў складзе ВКЛ была падзелена на чатыры староствы: Дынабургскае, Рэжыцкае, Люцынскае і Марыенгаўзскае. У 1667 годзе Сойм ВКЛ аб'яднаў іх у Інфлянцкае ваяводства з цэнтрам у Дынабургу. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Латгалію захапіла Расія.
Спачатку (1772 1776) гэта Дзвінская правінцыя Пскоўскай губерніі, потым (1776 1796) у складзе Полацкай губерніі, пазней уваходзіла ў Беларускую губернію (1796 1802). Усё ХІХ ст. і да 1917 года (з 1802 г.) Латгалія належала Віцебскай губерніі. 11 жніўня 1920 года Ленін перадаў Латвіі тры паветы Віцебшчыны, часткова населеныя беларусамі Дзвінскі, Рэжыцкі і Люцынскі паветы, а таксама 4 мільёна рублёў золатам. У 1921 годзе Літва перадала Латвіі 299 кв. км. у Ілукскім павеце каля Дзвінска з пераважна беларускім насельніцтвам.
Цікавы гістарычны лёс напаткаў Курляндыю. Яна была аўтаномнай часткай ВКЛ. З 1617 да 1795 г. дзяржаўны лад вызначала мясцовае заканадаўства Курляндскія статуты. Найбольшую магутнасць яна дасягнула пры герцагу Якабу (1640 1682), які меў свой і даволі някепскі ваенны і гандлёвы флот, з дапамогай якога ён захапіў дзве калоніі ў Амерыцы і Афрыцы.
У Афрыцы некалькі год (з 1651 па 1655 гг.) Курляндыі належала краіна Гамбія. У 15 ст. сюды прыйшлі партугальцы, потым у 16 ст. тут з'явіліся англічане, французы і галандцы. З 1786 па 1965 год тут валадарылі брытанцы. Мясцовыя плямёны здаўна вырошчваюць арахіс, рыс, сорга, бавоўну, збіраюць пальмавыя арэхі.
Востраў Табага ў ВестІндыі належаў Курляндыі даўжэй з 1645 па 1665 год. Востраў займаў вельмі выгоднае стратэгічнае становішча. Яго плошча 300 км. кв., ён пакрыты вечназялёнымі лясамі і мае высокія горы. Такім чынам, праз Курляндыю ВКЛ апынулася ў Афрыцы і Новым Свеце.
У 1709 годзе герцагам Курляндыі стаў Фрыдрых Вільгельм Кетлер, які праз год ажаніўся са сваячкай (кузінай) Пятра І Ганнай Іванаўнай. Неўзабаве, у 1711 годзе ён памёр і за ўладу разгарнулася спрэчка паміж Ганнай Іванаўнай і дзядзькам Фрыдрыха Фердынандам. Рускі ўрад запатрабаваў ад Курляндыі плаціць штогод 40 тыс. рублёў на ўтрыманне Ганны Іванаўны, якая неўзабаве стала Расійскай імператрыцай.
У 1726 годзе лантаг Курляндыі абраў герцагам Морыца Саксонскага, пазашлюбнага сына караля Рэчы Паспалітай Аўгуста ІІ Моцнага. Аднак у верасні 1727 года ў краіну ўвайшлі рускія войскі і вярнулі ўладу Фердынанду. У 1737 годзе герцагам абралі графа Эрнста Ёгана Бірана, які з 1730 года жыў пры двары Ганны Іванаўны і быў рэгентам Расіі.
У рускай літаратуры і гісторыі існуе такі тэрмін "біронаўшчына", калі некаранаваны муж Ганны Іванаўны Біран практычна кіраваў Расіяй. Рускія гісторыкі вельмі не любяць гэты час і лічаць яго перыядам застою і ўпадку. Але менавіта ў гэты час быў абмежаваны тэрмін ваеннай і адміністратыўнай службы ў Расіі да 25 год, у 1731 г. заснаваны Кабінет Міністраў, а ў 1734 годзе была падпісана Гандлёвая дамова з Брытаніяй. Рускія войскі здолелі захапіць у турак горад Азоў. Расквітнела і Курляндыя, асабліва яе сталіца г. Мітава (зараз Елгава). Тут былі цудоўныя палацы сярод прыгожых паркаў.
Пасля смерці рускай імператрыцы у 1740 годзе Бірана арыштавалі і пазбавілі ўсіх пасад. Але ў 1763 годзе Кацярына ІІ вярнула Бірану ўладу ў Курляндыі. У 1769 годзе ён перадаў сваю пасаду сыну Пятру.
У 1794 годзе ландаг Курляндыі выступіў супраць паўстання Касцюшкі, а 7 сакавіка 1795 года прагаласаваў за добраахвотнае далучэнне да Расіі. 17 сакавіка герцаг Пётр адрокся ад пасаду, і Курляндыя знікла з карты Еўропы. У 1796 годзе была ўтворана Курляндская губерня Расіі.
Алег Трусаў,
кандыдат гістарычных навук
ЯДНАННЕ ЦІ РАЗ'ЯДНАННЕ
Пра 17 верасня і не толькі
Набліжаецца чарговая гістарычная дата 17 верасня. Яе ў сваіх артыкулах успомняць дзяржаўныя і недэяржаўныя выданні. На жаль, пераважная большасць беларускіх гісторыкаў прыняла адназначны савецкі погляд на гэтую дату. Такі аднабаковы і просталінейны падыход мяне абурае і як грамадзяніна Беларусі, які крыху ведае гісторыю (дзякуй выкладчыкам БДПУ імя Максіма Танка і Універсітэта імя Марыі СкладоўскайКюры ў Любліне), і як паляка панацыянальнасці. Хацелася б выказаць іншы пункт гледжання на 17 верасня і правесці некаторыя паралелі. Маю надзею, што "нестандартнае" меркаванне таксама можа знайсці месца на старонках "Нашага слова".
Вельмі лёгка беларусы паверылі, што таварыш Молатаў, падпісваючы 23 жніўня 1939 года пагадненне з Германіяй (пакт РыбентропМолатаў), думаў пра прыгнятаных беларусаў і ўкраінцаў. З верасня 1939 года пачаліся вызваленні спачатку вызвалілі беларусаў і ўкраінцаў зпад прыгнёту буржуазнай Польшчы, а потым, у 1940 годзе, літоўцаў, латышоў і эстонцаў зпад прыгнёту буржуазных Літвы, Латвіі і Эстоніі адпаведна. "Вызвалілі" і Бесарабію ад Румыніі. Правалам для СССР скончылася спроба "вызвалення" Фінляндыі.
18 сакавіка 1921 года была падпісана Рыжская мірная дамова, якой скончылася польскабальшавіцкая вайна. Падчас мірных перамоў з Савецкай Расіяй польскі бок (! ) прапанаваў даць беларусам самім вызначыць свой лёс шляхам рэферэндуму, без прысутнасці на тэрыторыі Беларусі савецкіх і польскіх вайскоўцаў. Аднак Расія на гэта не пагадзілася. Савецкія ўлады не цікавілі лёсы беларусаў і украінцаў, ім трэба было вырашыць іншыя праблемы. Саветы былі гатовыя аддаць палякам нават Менск, узамен на ўрадлівыя ўкраінскія землі у Краіне Саветаў ужо пачынаўся голад... "Савецкі ўрад у Маскве і польскі ўрад адмаўляліся ўзаемна ад тэрытарыяльных прэтэнзій адзін да аднога. I сапраўды, савецкі ўрад да 1939 г. неаднойчы падкрэсліваў у дамовах, нотах і выступах, што ён не прэтэндуе на Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну. У той жа час ужо ў 192425 гг. Савецкі Саюз рыхтаваў і інспіраваў партызанскі рух у Заходняй Беларусі, перакідваючы з БССР партызанскія аддзелы ў Польшчу ішоў экспарт рэвалюцыі." (Анатоль Грыцкевіч. "Рыжская дамова пра падзел Беларусі" "Наша слова", 15 сакавіка 2006 г.) Савецкаму кіраўніцтву ўжо даўно мроілася ўтварэнне новых савецкіх рэспублік і сусветная рэвалюцыя. Магчыма, што калі б у 1939 годзе бальшавікі адхапілі б большы кавалак тэрыторыі Польшчы, то Заходнія Беларусь і Украіна не былі б далучаны да БССР і УССР, а сталіся б часткай ПССР. I матывацыя паходу Чырвонай Арміі была б зусім іншая, а не вызваленне беларусаў і ўкраінцаў.
Па Рыжскай мірнай дамове Беларусь была падзелена паміж Польшчай і Саветамі. Заходняя Беларусь ўвайшла ў склад II Рэчы Паспалітай. Дзякуючы гэтаму, усе 2030 гг., калі ва Ўсходняй Беларусі будаваўся сацыялізм з усім выцякаючым прымусовай калектывізацыяй, раскулачваннем, ваенным камунізмам, высяленнямі, рэпрэсіямі, голадам, знішчэннямі касцёлаў і цэркваў і г. д., на "акупаванай буржуазнай Польшчай" тэрыторыі наладжвалася мірнае, не вельмі багатае, але досць стабільнае і свабоднае жыццё. Усходнія землі II Рэчы Паспалітай былі значна слабей развітыя за заходнія тут амаль не было прамысловасці, сельская гаспадарка знаходзілася на вельмі нізкім узроўні. Тлумачылася гэта тым, што гэтыя тэрыторыі значна раней увайшлі ў склад царскай Расіі. Таму адной з асноўных задач, якія паставіла перад сабой маладая польская дзяржава, была інтэграцыя дзяржавы і паступовая ліквідацыя эканамічных дыспрапорцый паміж асобнымі рэгіёнамі. У 1925 годзе парламент скончыў працу над законам аб аграрнай рэформе, згодна з якой пачалася парцэляцыя падзел буйных зямельных надзелаў. Уладальнік зямлі павінен быў сам або праз дзяржаўную ўстанову правесці падзел сваёй маёмасці, за якую атрымліваў кампенсацыю ад дзяржавы. Сяляне ж маглі атрымаць ад дзяржавы даўгатэрміновыя крэдыты на зямлю. Для сялян гэтая рэформа дала магчымасць атрымаць уласны надзел. Многія выязджалі на працу за мяжу у ЗША, Заходнюю Еўропу, Латвію. Вярнуўшыся, за заробленыя грошы куплялі зямлю. На жаль, рэформа, як і іншыя, якія паступова маглі зрабіць з Польшчы багатую цывілізаваную краіну, так і не была завершана. Пачалася Другая сусветная вайна... Тыя, хто паспеў зарабіць і купіць зямлю, страцілі яе ў выніку раскулачвання... Вызваліцелі не вельмі цікавіліся, хто беларус, а хто паляк, і якой працай нажывалася маёмасць. Усе аказаліся роўнымі. На Беларусі шмат дзесяцігоддзяў будзе будавацца сацыялізм і камунізм з сацыяльнай роўнасцю, дзякуючы чаму краіна апынецца ў доўгай пагоні за дасягненнямі, дабрабытам і развіццём цывілізаваных еўрапейскіх краін, хаця лічбы шматгалоссем многа разоў будуць паўтараць, што мы гэтыя краіны ўжо даўно перагналі...
Не было лёгкім жыццё беларусаў у Другой Рэчы Паспалітай. Але ніхто не чакаў, што заўтра можна паехаць "да белых мядзведзяў" (так у Польшчы называюць высылкі ў Сібір). Такі страх будзе суправаджаць "заходніх" беларусаў толькі пасля 17 верасня 1939...
Пасля прыходу вызваліцеляў, беларускія дзеячы хутка адчуюць імкненне савецкіх уладаў да нацыянальнага адраджэння. Ва Ўсходняй Беларусі гэты працэс ужо пайшоў і многіх актыўных дзеячаў ужо не было ў жывых. Паказальным можа быць лёс Браніслава Тарашкевіча, які быў вызвалены з польскай турмы, абменены на другога беларускага дзеяча Францішка Аляхновіча. Аднак у савецкім "раі" Браніслаў Тарашкевіч не дачакаўся "светлага дня ўз'яднання Беларусі". Ён быў расстраляны ў 1938 годзе. Гэта была дзейнасць НКУС. Але якая ўвогуле можа ісці гаворка пра дзяржаўнасць БССР, калі беларусы не былі гаспадарамі на сваёй зямлі, а іх лёс вызначаў нехта іншы? I якое было вызваленне Заходняй Беларусі гэтая тэрыторыя ад адной чужой краіны перайшла да другой, такой жа чужой? Беларусы фактычна заставаліся народам без дзяржавы. З'явілася назва "Беларуская ССР" замест назваў "СевероЗападный край" і "Kresy wschodnie". Але ці шмат гэта дало суверэнітэту, калі на беларускіх землях паранейшаму гаспадарылі суседзі, толькі з іншымі ідэямі.
Адсутнасць уласнай беларускай дзяржавы яшчэ праявіцца падчас нямецкасавецкай вайны беларусы будуць ваяваць на трох баках: за Савецкі Саюз, за фашысцкую Германію і ў польскай Арміі Краёвай.
Так, гэта ўжо не сакрэт, што некаторыя беларусы, добра пакаштаваўшы савецкі "рай", звязвалі свае надзеі на адраджэнне беларускай дзяржаўнасці нават з Гітлерам. Факт выкарыстання беларускіх нацыянальных сімвалаў "Пагоні" і белчырвонабелага сцяга на акупаваных Германіяй беларускіх землях па сёнешні дзень прапагандысты выкарыстоўваюць у сваіх мэтах.
Часам можна прачытаць пра бандыцкую дзейнасць Арміі Краёвай і супрацоўніцтва АК з фашысцкай Германіяй (!) . Нагадаю, што Армія Краёва была створана для барацьбы супраць фашыстаў і нават супрацоўнічала з Чырвонай Арміяй і савецкімі партызанамі, маючы надзею на тое, што савецкае кіраўніцтва ўлічыць гэта пасля заканчэння Другой Сусветнай вайны пры аднаўленні польскай дзяржавы. Аднак савецкі бок меў іншыя планы наконт Польшчы і паклаў канец гэтаму супрацоўніцтву у 1943 годе было прынята рашэнне абяззброіць і расфармаваць брыгады АК. Гэты працэс часта насіў характар подлай здрады савецкія партызаны выклікалі "АКаўцаў" на перамовы і расстрэльвалі. А аўтарам меркаванняў пра бандыцкую дзейнасць АК хацелася б параіць паслухаць водгукі жыхароў Заходняй Беларусі і пра Армію Краёву, і пра савецкіх партызанаў... Хаця, канешне ж, бывалі і выключэнні... Дарэчы, у Арміі Краёвай на тэрыторыі Беларусі ваявалі мясцовыя жыхары, як палякі, так і беларусы. Не ўсе прынялі новую савецкую радзіму, многія засталіся патрыётамі Польшчы...
Так, беларусы ў Польшчы змагаліся за родную мову, за незалежнасць... Змагаліся законна, у сейме. Прычынай дэлегалізацыі беларускіх арганізацый было не тое, што яны былі беларускімі, а іх супрацоўніцва з савецкімі камуністамі. КПЗБ не можна лічыць беларускай партыяй у Польшчы яна ўваходзіла ў склад КПП і падпарадкоўвалася савецкаму кіраўніцтву. Падцверджаннем гэтага можа быць хуткі яе росцуск праз Сталіна ў 1938 годзе.
Змагаліся за незалежнасць і пад крылом "бацькі ўсіх народаў"? I якімі метадамі? Дзейнасць многіх змагароў (якія, дарэчы, чамусці найчасцей падсылаліся з БССР, мабыць, жадаючых пазмагацца ў самой Заходняй Беларусі ўсё ж такі не хапала) супраць нацыянальнага і сацыяльнага прыгнёту падпадае пад сучасны тэрмін "тэрарызм". Не зусім толькі за размову на роднай мове траплялі ў БярозуКартузскую.
Лагер у БярозеКартузскай яшчэ адно кантраверсійнае пытанне. Савецкія і беларускія гісторыкі зрабілі яго канцлагерам. Але тэрмін "канцлагер" у сусветнай гістарыяграфіі прымяняецца выключна для фашысцкіх лагераў смерці. Акрамя таго, лагер у БярозеКартузскай у савецкай, а потым і беларускай, гістарыяграфіі размножыўся, як мушкадразафіла, у падручніках гісторыі "польскія канцлагеры" успамінаюцца у множным ліку. Але... КартузБярозаўскі лагер для палітзняволеных быў адзінай падобнай установай у Другой Рэчы Паспалітай. Лагер ізаляцыі (так ён афіцыяльна называўся) быў створаны ў 1934 годзе. Існаванне падобнай установы не было рэгламентавана польскімі законамі, лагер існаваў "паза законам". Прычынай яго з'яўлення быў накал палітычнай атмасферы ў Еўропе і нездаровы інтарэс суседніх магутных таталітарных дзяржаў да земляў Польшчы. Тэрарыстычныя акцыі рыхтаваў Савецкі Саюз рукамі дзеячаў КПЗБ, КПЗУ і КПП, а таксама ўкраінскія нацыяналісты, якія супрацоўнічалі з фашысцкай Германіяй. З гэтымі праблемамі маладая і слабая польская дзяржава парадзіць не магла. Для найбольш актыўных антыдзяржаўных дзеячаў і быў створаны лагер. У лагеры адначасова знаходзіліся каля 300 вязняў, за ўсе гады існавання ў ім пабывалі каля 3000 чалавек, 14 з якіх памерлі (у т. л. у шпіталях). Пераважная большасць вязняў радыкальныя польскія і ўкраінскія нацыяналісты. Трэцяя па колькасці група камуністы, сярод якіх, напрыклад, на 1 студзеня 1938 года былі: 80 палякаў, 37 украінцаў, 39 беларусаў і 154 яўрэі. Таму не можа быць мовы пра дзесяткі тысячаў беларусаў, якія траплялі ў лагер у Бярозе (як падавала савецкая прапаганда, на якую вельмі часта абапіраецца беларуская гісторыя). Тэрмін зняволення быў ад некалькіх тыдняў да шасці месяцаў, у выключных выпадках даўжэй. Вязні падвяргаліся здзекам усё было накіравана на тое, каб пераламаць чалавека маральна і фізічна. У гэтым сэнсе лагер у Бярозе не быў выключэннем сярод існых на той момант у свеце лагераў. Нягледзячы на шырокае выкарыстанне факта існавання гэтага лагера ў беларускай гісторыі, ідэалогіі і прапагандзе (у падручніках гісторыі яму надаецца больш увагі, чым лагерам ГУЛАГу, якія "працавалі" ў непараўнальна большых аб'ёмах), няма ніводнай навуковай працы беларускіх гісторыкаў, прысвечанай гэтай тэме. Адзіная на сённяшні момант сур'ёзная навуковая праца пра лагер манаграфія польскага гісторыка Ірэнэюша Політа "Месца ізаляцыі ў БярозеКартузскай" (Ireneusz Polit "Miejsce odosobnienia w Berezie Kartuskiej", Torun, 2003), некаторыя дадзеныя з якой пададзены вышэй.
А што датычыцца правоў нацыянальных меншасцяў, то трэба памятаць, што яны парушаліся з абодвух бакоў. I Маскву зацікавілі толькі калі сталіся повадам падзелу Полыпчы маміж СССР і Германіяй. Ці шмат змянілася на зямлі беларускай за сем дзесяцігоддзяў? Можна параўнаць Польшчу 30х гадоў XX стагоддзя з Беларуссю XXI стагоддзя, ці вялікія правы маюць нацыянальныя меншасці? Каб запісаць нацыянальнасць "паляк" у пашпарт або якуюнебудзь менш значную паперку, трэба колькі разоў выслухаць спагардлівае: "Палякаў у нас няма!" і "Ты на Беларусі нарадзіўся, які ты паляк?". А, прабачце, каму я павінен тлумачыць, якія ў мяне падставы лічыць сябе палякам? Чаму нейкі дробны чыноўнік лепш за мяне ведае, хто былі мае продкі? Я, паляк, магу размаўляць з гэтым чыноўнікам пабеларуску, але ці заўсёды гэты беларус зможа адказаць на сваёй роднай мове? Дарэчы, на працягу шматвекавой сумеснай польскалітоўскабеларускаукраінскай гісторыі ў палякаў было шмат магчымасцяў апынуцца на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Яшчэ больш яскравьм прыкладам можа быць сітуацыя з Саюзам палякаў на Беларусі. Часам складваецца ўражанне, што зусім ужо прыгнечаныя рускія ў Латвіі ўсё ж такі маюць больш правоў, чым палякі на Беларусі. Колькі руска, польска, беларускамоўных школ у Прыбалтыцы? А на Беларусі тры школы нацыянальных меншасцяў, дзве польска і адна літоўскамоўная. Але калі закрануць моўнае пытанне ў наш час, увогуле атрымліваецца, што найбольшая нацыянальная меншасць на Беларусі... беларусы. Часта можна пачуць пра тое, як у даваенай Полыпчы "забаранялі размаўляць на беларускай мове" і "прымушалі размаўляць на польскай мове". Прабачце, хто забараняў і хто прымушаў? Можа маецца на ўвазе дзяржаўная мова, якая выкарыстоўвалася ва ўстановах і ў адукацыі? А можа беларусы самі стараліся размаўляць на роднай мове гэдак жа, як стараюцца цяпер? Паспрабуйце ў якойнебудзь установе штонебудзь спытацца на першай дзяржаўнай мове (г. зн. беларускай) . Ці вялікі ёсць шанец пачуць адказ на беларускай мове? А часам у адказ можна пачуць нешта накшталт: "Вы что на нормальном человеческом языке не можете сказать?", або: "Бээнэфавец". I беларускамоўных школ на Беларусі ў хуткім часе можа застацца не больш, чым было ў Заходняй Беларусі да Другой сусветнай вайны. У беларускамоўных беларусаў не намнога больш моўных правоў у сучаснай Беларусі, чым было ў даваенай Польшчы. Цікава чытаць, як Польшча (якой больш за сто год не было на мапе) за дваццаць год гвалтоўна пагалоўна ўсіх "апалячыла". Такому прагрэсіўнаму досведу мела б сэнс павучыцца Беларусі хаця б беларусаў "абеларусіць". А на цывілізаванасць краіны паказвае не толькі рост дабрабыту насельніцтва і колькасць новых камбайнаў, а і адносіны да сваёй мовы і культуры, і адносіны да нацыянальных меншасцяў. Ці можна параноўваць Беларусь з Швейцарыяй, дзе некалькі дзяржаўных моў? Швейцарскай жа мовы няма. Ці гэдак жа актыўна беларусы змагаюцца за родную мову ў школе ў роднай краіне, як змагаліся ў даваенай Польшчы? А хто сапраўды змагаецца, мае шанец нажыць праблемы. I шанец гэты не на многа меншы, чым у беларускага дзеяча Другой Рэчы Паспалітай. Нават сапраўды беларускі фестываль "Басовішча" праходзіць на тэрыторыі той самай Польшчы, якая, па версіі беларускіх гісторыкаў, столькі шкоды нарабіла для беларусаў. А ў самой Беларусі застаецца месца толькі для "Славянскага базару" і рускамоўнай "беларускай" "папсы". Можа не вельмі змяніўся менталітэт беларускай большасці, які не даваў змагацца за сваё без дапамогі тэрарыстаў і дыверсантаў, падрыхтаваных у СССР. Пакуль беларусы будуць бачыць вызваленне ў падзеле адной краіны двума таталітарнымі суседзямі і радавацца такому "адраджэнню", чакаць пакуль іх перастануць паланізаваць і русіфікаваць, з удзячнасцю прымаць суседскі флірт, накшталт утварэння БССР і беларусізацыі, сапраўднае адраджэнне можа прайсці міма. Нацыя сама павінна вырашаць свой лёс і змагацца за сваё мову, культуру, незалежнасць, а не адракацца ад гэтых каштоўнасцяў. А для гэтага нацыя павінна добра ведаць сваю гісторыю, у якой галоўнае месца павінны займаць не тыя даты, калі лёс усміхнуўся Беларусі і ў час вялікай смуты ўзнік прывід карыснай гістарычнай сітуацыі для беларусаў. Адраджэнне, незалежнасць і яднанне нацыі павінны пачынацца ў самой краіне, а не прыходзіць разам з суседскімі танкамі. Як можна святкаваць сямнаццаты дзень Другой сусветнай вайны, калі другі яе пачынальнік пайшоў у агрэсіўнае наступленне? Вайны, у якой загінуў кожны чацвёрты, або нават кожны трэці, жыхар Беларусі. Вайны, якая пачалася ў 1939, а не ў 1941, як нас стараюцца заблытаць, каб схаваць у цень яшчэ аднаго агрэсара, які ўдзельнічаў у вайсковым парадзе ў Бярэсці ў верасні 1939 года, разам з фашыстамі святкуючы перамогу.
Павел Давідоўскі, Фота аўтара.
Чытанні першыя, значыць, не апошнія
Першыя Гарадзенскія чытанні былі прысвечаны 230годдзю "Газеты Гродзеньскай". Арганізаваў мерапрыемства аддзел краязнаўства Дзяржаўнай установы культуры "Гродзенская абласная бібліятэка імя Я.Ф.Карскага". Загадчыца аддзела Любоў Турмасава патлумачыла, што былі запрошаны вучоныя, гісторыкі, краязнаўцы, літаратары, творчая інтэлігенцыя, а таксама студэнты аддзялення журналістыкі Гарадзенскага універсітэта.
Паслухаць сапраўды было каго і пра што. Прафесар універсітэта імя Янкі Купалы Аляксей Пяткевіч раскрыў цікавую тэму "Развіццё рукапіснай кнігі на Гарадзеншчыне". Аказваецца, што мы маем багатую спадчыну. Даўнія рукапісы дазваляюць даведацца пра жыццё нашых далёкіх продкаў, зведаць іх быт, культуру, зацікаўленні…
Яўгена Скрабоцкага многія ведаюць, як таленавітага краязнаўцу. Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова прачытаць яго артыкулы. Яны ўражваюць глыбінёй даследавання, жаданнем дакапацца, што называецца, да тых архіўных сведчанняў, пра якія даўно склалася меркаванне, што каштоўныя дакументы зніклі ў час сацыяльных і палітычных ператрусаў.
І гэтым разам спадар Яўген здзівіў многіх сваім адкрыццём. Аказваецца, першымі інфармацыйнымі выданнямі на Беларусі былі "Авізы гродзеньскія". Даследчык знайшоў арыгіналы ў бібліятэках Польшчы. Наогул, Я. Скабоцкі заўважыў:
Калі сабраць вывезеныя з Беларусі ў розныя краіны і ў розныя часы гістарычныя і культурныя скарбы, то акажацца, што наша краіна адна з самых культурных у свеце.
Былі пералічаны дзяржавы, дзе воляй лёсу апынуліся беларускія нацыянальныя багацці. Гэты спіс уражвае.
Уласна пра "Газету Гродзеньскую" распавёў кандыдат гістарычных навук Сяргей Данскіх. Ён падкрэсліў, што шмат намаганняў у вывучэнні гэтага выдання прыклаў доктар гістарычных навук, прафесар Вячаслаў Швед. Прагучала многа новага, раней не змешчанага ў друку. Падумалася, што было б выдатна, каб у хуткім часе быў надрукаваны зборнік, у якім цалкам было б сабрана ўсё, што вядома пра даўняе выданне, яго выдаўцах, тэмах, якія ўздымаліся.
Дырэктар дзяржаўнай установы "Нацыянальны гістарычны архіў у Гродна" Таццяна Афанасьева расказала пра газету "Гродзенскія губернскія ведамасці", нумары якой знаходзяцца ў фондах.
Доктар гістарычных навук, прафесар Беларускага інстытута правазнаўства Алесь Смалянчук прывёў многа цікавых фактаў, распавядаючы пра Гародню ў беларускім друку пачатку ХХга стагоддзя. У прыватнасці, ён паведаміў пра публікацыі з нашага краю, змешчаныя ў газеце Наша Ніва".
Супрацоўнік упраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама Людміла Бадакова зрабіла аналіз сучаснага стану друку Гарадзенскай вобласці.
Галоўны рэдактар абласной газеты "Гродзенская праўда" Алена Бераснева распавяла аб выданні, яго здабытках і праблемах, заклікала прысутных быць актыўнымі аўтарамі.
Трэба дадаць, што ніводнае выступленне дакладчыка выклікала шэраг пытанняў. Таму размова зусім не нагадвала акадэмічнае паседжанне, калі адны гавораць, а другія робяць выгляд, што слухаюць.
Думаецца, што асабліва цікава было студэнтам. Каму як не ім, будучым прафесійным работнікам СМІ, ведаць гісторыю газетнай справы ў родным краі. І, вядома, ганарыцца, што першая друкаваныя ў Беларусі выданне "Газета Гродзеньская" выходзіла якраз у родным горадзе.
Антон Лабовіч,
Горадня.
На здымках: адкрыццё першых Гарадзенскіх чытанняў; выступоўцы (злева направа) Любоў Турмасава, Яўген Скрабоцкі, Людміла Бадакова.
Фота аўтара.
Толькі беражыце незалежнасць
9 верасня ў Менску адбылася сустрэча афіцэраў былога 234 вучэбнага цэнтра баявога прымянення зенітнаракетных войскаў супрацьпаветранай абарона Савецкага Саюза, таго самага палігона, дзе ў свой час зараджаўся і развіваўся беларускі вайсковы рух у Казахстане. Палігон не існуе з 1993 года. Некаторы час пасля ліквідацыі палігона афіцэры амаль не бачыліся, але 6 гадоў назад было вырашана праводзіць такія па магчымасці ўсё больш масавыя сустрэчы. Папярэднія разы гэта адбывалася ў Падмаскоўі, а вось 6я сустрэча была арганізавана ў Менску.
Прыехала шмат расіян, як беларускага паходжання, так і этнічных. Для гасцей была арганізавана экскурсія ў Дудуткі, а таксама імпрэза ў Менску.
І вось што прагучала з вуснаў этнічных расейцаў, тых хто носіць дваранскія і, нават, княжацкія прозвішчы:
Хлопцы, толькі не дапусціце злучэння Беларусі з намі. Як толькі вы гэта дапусціце, загубіце і краіну, і народ. Мы ганарымся, што ў славянскім свеце ёсць такая краіна, блізкая і дружалюбная нам. Не пазбаўляйце нас прыкладу, як трэба даглядаць сваю зямлю.
Безумоўна, гэта словы высокаадукаваных і высокакультурных прадстаўнікоў рускай інтэлігенцыі, якая так жа далёка ад дзяржаўнай улады, як і нашая, і якая не абманваецца адносна і расейскай дэмакратыі, і лёсу Беларусі ў агульнай дзяржаве.
Яраслаў Грынкевіч.
На здымку: у Дудутках; сярод прыехаўшых з Расеі 3 чалавекі былыя ўдзельнікі беларускага руху ў Прыазёрску.
Ахвяраванні на ТБМ
. Шкірманкоў Фелікс 10000 р.,
г. Слаўгарад.
2. Скрэчка Анатоль 10000 р., г. Мазыр.
3. Бялевіч Леў 10000 р., г. Полацк.
4. Хацяноўская Надзея 5000 р., г. Гародня.
5. Фурс А.В. 10000 р., г. Паставы.
6. Сафро Марыя 80000 р., г. Масква.
7. Санько Валер 10000 р., г. Менск.
8. Дарашкевіч Ягор 10000 р., г. Менск.
9. Казлоўская І.І. 9000 р., г. Менск.
10. Краўчанка Пётр 10000 р., г. Менск.
11. Сава Сяргей 10000 р., г. Валожын.
12. Скрэчка Анатоль 10000 р., г. Мазыр.
13. Бялевіч Леў 10000 р., г. Полацк.
14. Плакса Уладзімір 14000 р., г. Менск.
15. Алена і Мікола Сенькі
150 дол. ЗША, Англія.
16. Надзея Цвяткова
50 дол. США, Іўеўскі рн.
17. Вітаўт Кіпель 100 дол. ЗША.
18. Янка і Надзея Запрудкін 100 дол. ЗША.
19. Кацярына Вініцкая 50 дол. ЗША.
20. Тамара Стагановіч 50 дол. ЗША.
21. Аляксандр і Ніна Сільвановічы
50 дол. ЗША.
22. Ліза Літаровіч 50 дол. ЗША.
Дзейнасць ГА "ТБМ імя Францішка Скарыны" па наданні роднай мове рэальнага статуса дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.
Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас, вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ №3015212330014 у Мінскай гардырэкцыі ААТ "Беінвестбанка" код 764 (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк (камісійны збор пры гэтым не бярэцца).
Ларыса Цярэшчанка
Нарадзілася ў 1967 годзе ў Дуброве Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Вершы піша са школы. Друкуецца ў перыядычным друку. Рыхтуе свой першы зборнік паэзіі і жывапісу.
ЦІХАЯ ЗАВАДЗЬ
БЕЛАЮ ПТУШКАЮ ПЛАКАЦЬ
Я ПРЫЛЯТАЮ У ГАЙ...
ЦІХАЯЦІХАЯ ЗАВАДЗЬ
РОДНЫ ЗНЯВЕЧАНЫ КРАЙ.
ЛЁС МОЙТВАЁ АДГАЛОССЕ,
СУМНА I КЛОПАТНА МНЕ.
ТАК З ВЕКУ У ВЕК ПАВЯЛОСЯ
У Г0РЫ, РАДЗІМА, К ТАБЕ
ЎСІМ ПРЫТУЛЯЦЦА ШЧАКОЮ
ДА ЦЁПЛАГА ТВАРУ ЗЯМЛІ;
ЯК ДА МАТУЛІ, З СУМОЮ,
ЗЖУРАНЫМ ІСЦІ ПА РАЛЛІ.
ЦІХАЯЦІХАЯ ЗАВАДЗЬ
РОДНЫ ЗНЯВЕЧАНЫ КРАЙ,
БЕЛАЮ ПТУШКАЮ ПЛАКАЦЬ
Я ПРЫЛЯТАЮ У ГАЙ...
ЯК ДА МАТУЛІ, З ЖУРБОЮ,
ЗНІКШЫ, ПРЫЙШЛА ПА РАЛЛІ,
КАБ УЗЫЙСЦІ ЗНОЎ ВЯРБОЮ
НА БЕЛАРУСКАЙ ЗЯМЛІ...
ЦІХАЯЦІХАЯ ЗАВАДЗЬ
РОДНЫ ЗНЯВЕЧАНЫ КРАЙ,
БЕЛАЮ ПТУШКАЮ ПЛАКАЦЬ
Я ПРЫЛЯТАЮ Ў ГАЙ...
ВЯСНА
ПУШЫСТЫЯ ЗВАНОЧКІ СОНТРАВЫ, БЛАКІТНЫЯ ПРАЛЕСКІ
ПАД БЯРОЗАЙ,
I КУРАСЛЕПА БЕЛАЙ
МУРАВЫКРУГОМ,
I ЖОЎТЫЯ.Ў ЛАГЧЫНЕ ЛОЗЫ...
ІДЗЕ ВЯСНА... ЖЫВЕ,ГАМОНІЦЬ ГАЙ; ГРЫМІЦЬ РУЧЭЙ
ЛЯ РЭЧКІ ПАЎНАВОДНАЙ;
I ПТУШАК ЗВОНКІ СПЕЎ
НА ГЭТЫ РАЙ
ГЛЯДЖУ З УСМЕШКАЙ
СОНЕЧНАЙ, ПЯШЧОТНАЙ ДЗЯЦІНСТВА Я СВАЁ Ў ІМ ЛАЎЛЮУСЕ БЫЛОЕ ПОЗІРКУ ЛАГОДНА;
ДА ТВАРУ
ПАМЯЦЬ СЭРЦА ПРЫТУЛЮЖАНЧЫНА I ЦЯПЕР
З ДЗЯЎЧЫНКАЙ ЗГОДНА.
ЗБЯРУ БУКЕЦІК КВЕТАЧАК МАЛЫХ,
I ВОЧЫ СУМНЫЯ
НАТРУ БЛАКІТАМ
УБАЧУ МОЦНЫ ДУХ
ДУБОЎ СТАРЫХ,
І ПАКЛАНЮСЯ Ў ПОЯС Я РАКІТАМ. ЖУРЧЫЦЬ РУЧЭЙ...
ЖЫВЕ,ГАМОНІЦЬ ГАЙ...
ПЛЫВЕ ВЯСНА
ПА РЭЧЦЫ ПАЎНАВОДНАЙ. ГЛЯДЗІЦЬ ЯНА НА ГЭТЫ БОСКІ РАЙ
З УСМЕШКАЙ
СОНЕЧНАЙ, ПЯШЧОТНАЙ.
МАТУЛЯ, БЕЛАРУСКАЯ ЗЯМЛЯ
МАТУЛЯ, БЕЛАРУСКАЯ ЗЯМЛЯ ПЯШЧОТНА
Ў КАЛЫСЦЫ КАЛЫХАЛА...
АЛЕ ДАРОСЛАЮ
ДЗЯУЧЫНКА СТАЛА
ПАБЕГЛА Ў ЖЫЦЦЁ... ЗАСУМАВАЛА МАТУЛЯ, БЕЛАРУСКАЯ ЗЯМЛЯ.
МАТУЛЯ, БЕЛАРУСКАЯ ЗЯМЛЯ ЗЯЗЮЛЯЮ ЖУРБОТНА КУКАВАЛА,
I З КОЖНАЮ ВЯСНОЙ
МАЦНЕЙ ЧАКАЛА
ДЗІЦЯ СВАЁ I СЭРДЦА ТУРБАВАЛАМАТУЛЯ,БЕЛАРУСКАЯ ЗЯМЛЯ.
МАТУЛЯ, БЕЛАРУСКАЯ ЗЯМЛЯ,
З МАЛЕНСТВА
ТЫ АДНА МЯНЕ КАХАЛА,
МАЕ СЛЯЗІНКІ СОНЦАМ АБЦІРАЛА
I ЗНОУ, ПРАЗ СТОЛЬКІ ГОД,
ДАЧКОЙ ПРЫЗНАЛА,
МАТУЛЯ, БЕЛАРУСКАЯ ЗЯМЛЯ.
БЯРОЗКА
БЯРОЗКАЮ Ў ПОЛІ
СТАЮ НА ПРЫВОЛЛІ.
НІКОЛІНІКОЛІ
НЕ ВЕДАЛА ДОЛІ. ;
ПЯШЧОТНА ВЯТРАМІ
ЗАПЛЕЦЕНЫ КОСЫ.
ТУМАНЫ НАЧАМІ
ЎСЁ СЫПЛЮЦЬ МНЕ РОСЫ.
А СОНЕЙКА НЕДЗЕ
СХАВАЛАСЯ Ў ПУШЧУ...
СПЯВАЕ САЛОЎКА,
І ГРЭЕ ДУШУ...
СТАЮ НА ПРЫВДЛЛІ
БЯРОЗКАЮ Ў ПОЛІ.
НІКОЛІНІКОЛІ
НЕ БЫЦЬ МНЕ Ў НЯВОЛП
БУКВАР
БЯРУ Ў РУКІ
Я СТАРЭНЬКІ СВОЙ БУКВАР
УСЯГО ЖЫЦЦЯ
СПРАДВЕЧНЫ ГАСПАЛАР!
БЯРУ Ў РУКІ
СЛОВА РОДНАЕ ЗЯМЛІ
ЗБЯГУ АЛ МУКІ
У КРАЙ ЛЗІЦЯЧАЙ ДАБРЫНІ!
ЕН НАВУЧЫУ МЯНЕ
ЧЫТАПЬ I РАЗМАЎЛЯЦЬ
НА МОВЕ ПРОДКАУ,
КАБ ЗАТЫМ СКЛАЛАЦЬ
У ВЕРШАХ ДЗІЎНЫХ
СЛОВА РОДНАЕ ЗЯМЛІ!
БЯГУ Я ЗНОЎ ДА БЕЛАРУСІ
Ў ЦІШЫНІ...
СТАРЭНЬКІ
дарагі ты мой буквар
усяго Жыцця
спрадвечны гаспалар!
АКРАМЯ ЦЯБЕ !
СУМАМ ПОЎНЫ МАЕ ВОЧЫ,
НЕ БАЧАЦЬ НІЧОГА.
АКРАМЯ ЦЯБЕ, МОЙ ЛЮБЫ,
НЕ ТРЭБА НІКОГА!
НА ШЛЯХУ МАІМ ДРЫМУЧЫМ
Я АДНААДЗІНА.
АДНЯЛА ЦЯБЕ, КАХАНЫ,
ЛІХАЯ ХВІЛІНА
ЗАКРУЖЫЛА ЦЯБЕ,
ГОЛУБ, ЛІХАЯ ЖАНЧЫНА...
НА ШЛЯХУ МАІМ КАЛЮЧЫМ
ГАДЗЮКАЙ КРУЧЫНА!!!
АКРАМЯ ЦЯБЕ, МОЙ ЛЮБЬІ,
НЕ ХОЧУ НІЧОГА
СУМАМ ПОЎНЫ МАЕ ВОЧЫ,
НЕ БАЧАЦЬ НІКОГА!
ЗНОЎ...
СЫПЛЕ ЗОРКІ Ў НЕБЕ НОЧ...
ТЫ НЕ КРОЧ АД МЯНЕ, НЕ КРОЧ! ЗНОУ ЛЯЧУ Я К ТАБЕ НАСУСТРАЧ, ЗНОЎ ЛЯЧУ Я К ТАБЕ ПРАЗ НОЧ...
ЗА КАХАННЕ МАЁ, ПРАЗ ПЛАЧ,
ЗНОЎ ПРАБАЧ МЯНЕ,
РОДНЫ, ПРАБАЧ!
ХОЧУ БЫЦЬ Я 3 ТАБОЮ ПОБАЧ...
ТЫ ВАЧЭЙ МАІХ СЛЁЗНЫХ НЕ БАЧ ЗА КАХАННЕ МАЁ, ПРАЗ ПЛАЧ,
ЗНОЎ ПРАБАЧ МЯНЕ,
ЛЮБЫ, ПРАБАЧ!
СЫПЛЕ ЗОРКІ Ў НЕБЕ НОЧ...
ЗНОЎ ЛЯЧУ Я К ТАБЕ НАСУСТРАЧ, ЗНОЎ ЛЯЧУ Я К ТАБЕ ПРАЗ НОЧ
ТЫ НЕ КРОЧ АД МЯНЕ, НЕ КРОЧ!!!
* * *
АДНЯСІ ЯМУ ВЕТРЫК ВЕРШАУ АДНЯСІ ЯМУ ЦЁПЛЫХ СЛОЎ...
I НЯХАЙ ЯГО ЗНОЎ I ЗНОЎ
ЗБЕРАГАЕ МАЯ ЛЮБОЎ!
Тры "сустрэчы" з Максімам-кніжнікам
Жыві і цэльнасці шукай,
Аб шыраце духоўнай дбай.
Максім Багдановіч.
Вядомы беларускі пісьменнік Алег Лойка ў прадмове да зборніка вершаў Максіма Багдановіча "Выбранае" (Менск, "Мастацкая літаратура", 1977 г.) слушна заўважыў, што след паэта "... не падобны на след метэора, што прарэзаўшы цемрадзь ночы, заўчасна гіне...
Ён пакінуў шматмерны, шматфарбны, поліфанічны, праз край населены вобразамі свет паэзіі. І ў свет гэты кожны раз кожны можа ўвайсці, як у краіну вечнае паэзіі". Аўтар допісу больш за сорак год на ўроках роднай літаратуры разам з вучнямі "шукаў" жменю засохлых зернейкаў паміж пяскоў Егіпецкай зямлі, каб вярнуць іх да жыцця; "канаў" у паходзе разам з Базылём і спамінаў сваю старонку; задуменна "ткаў" на паясах разам са слуцкімі ткачыхамі заміж персідскага ўзора, цвяток радзімы васілька; "хадзіў" з навучэнцамі па жыццядайных пуцявінах кахання цудоўнай зоркі Венеры; "ляцеў" у бязмерную даль на белапенных конях Літоўскай Пагоні; сумаваў, што "ад усіх цяпер патомкі ёсць, ды няма адных Страцімавых" (Максімавых Л.Р.) . верыў , што Беларускі народ дачакаецца залацістага яснага дня. Я так прагнуў "Сустрэчы" з бессмяротным Максімам-Кніжнікам! І мне тройчы пашчасціла.
... Ялта 1988. Са згаданным вышэй зборнікам вершаў кішэннага фармату з санаторыя "Гарняк" крочу шукаць магілу Паэта. На жаль, шукаю ўсляпую: і ў санаторнай бібліятэцы, і карэнныя алцінцы, і, нават, у гардаведцы усе неўразумела паціскалі плячыма, калі пытаўся пра Максіма Багдановіча, і дзеля пераканаўчасці, паказваў яго фотаздымак у кніжцы. У Ялце тады яшчэ не было і вуліцы нашага Паэта. Праўда, у той жа гарадаведцы ветлівая гаспадыня, калі ўдакладніла год смерці Багдановіча (1917), паспрабавала дапамагчы і накіравала мяне да старых пахаванняў на Палікураўскі (Масандраўскі) пагорак. Вядома, там не было яго магілы, і мае падвялыя кветкі леглі да падножжжа помніка ўкраінскага паэта Сцяпана Руданскага. Праз колькі дзён на другіх кладах знайшоўтакі магілу Паэта і ўсклаў кветкі. Ды наёмка было за яе ўбогасць і задужа сціплы помнік класіку беларускай літаратуры на фоне кідкіх шыкоўных мармуровых надмагільных помнікаў малавядомым "суседзям".
... Гародня 2000. Наведаў музей паэта ў Гародні. Тут М. Багдановіч жыў з 1892 па 1896 г.г. пра тое сведчыць мемарыяльная дошка на домемузеі. Яго бацькі, Адам Ягоравіч, памочнік бухгалтара Сялянскага зямельнага банка, наняў чатырохпакаёвую кватэру ў доме Агульніка на Старым Свеце. Тут у свае няпоўныя пяць год будучы паэт сядзеў самотны ля труны маці Марыі Апанасаўны. Яна памерла ў 27 год і пахавана на старых могілках Гародні. У 1991 годзе на яе магіле пастаўлены помнік. Музей працуе з 1982 года. А з 1994 г. адчынены новы музей на скрыжаванні вуліц 1га Мая і М. Багдановіча (у тым самым драўляным доме, дзе чатыры гады жыў маленькі Максім Багдановіч). Свой унёсак у стварэнне музея зрабілі празаікі Аляксей Карпюк і Янка Брыль, паэткі Данута Бічэль (былы дырэктар музея) Ларыса Геніюш і інш. Музей спалучыў адрэстаўраваную мемарыяльную кватэру (гасціная, дзіцячая, пакоі маці і бацькі), гістарычную і літаратурную залы, дзе прадстаўлены гісторыя сям'і Багдановічаў, спадчына, Гарадзеншчына літаратурная. З заміраннем сэрца ўзіраешся ў арыгіналырарытэты: адмысловую інкруставаную шкатулку (падарунак Адама Ягоравіча Марыі Апанасаўне), лыжачку для гарбаты з манаграмай "М.Б", дзіцячыя пасведчанні аб нараджэнні, фотаздымкі мацібацькі і трох сыноў, перапіску М. Багдановіча, шматлікія копіі дакументаў. Тут жа адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў "Вянок" з друкарні пана Марціна Кухты, пазнейшыя выданні, МаксімКніжнік "уваскрошаны" ў дрэўцы: у маленькім вазончыку расце кіпарысік з зярнятка над яго ялцінскай магілай гадаванец супрацоўнікаў музея.
... Гародня травень 2006 г. Праз пяць год у новай для сябе "іпастасі" пенсіянера і жыхара абласнога цэнтра зноў завітаў у "церамцерамок" Максіма Багдановіча. Быў прыемна здзіўлены і ўражаны: з музеем і яго супрацоўнікамі развітваўся пасол ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Джордж Крол. Як крыху пазней патлумачыла дырэктар музея Алена Віктараўна Гайко, той наведаў музей па ўласнай ініцыятыве. Ён уважліва слухаў супрацоўнікаў музея (пра жыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча, цікавіўся падрабязнасцямі яго біяграфіі і атрымаў на пытанні змястоўныя адказы.
Застаўся задаволены агледзінамі экспазіцый музея, яго пасямейнаму хатняй утульнасцю. Пакінуў у кнізе водгукаў ад наведвання аднаго са складнікаў гарадзенскай духоўнай спадчыны цёплыя словы ўдзячнасці на адрас стваральнікаў і супрацоўнікаў музея Паэта. Бо музей і сапраўды варты таго. Паводле слоў Алены Гайко, у новым стагоддзі ён значна актывізаваў сваю асветніцкапрапагандысцкую работу:
Мы сталі плённа супрацоўнічаць з усімі навучальнымі ўстановамі Гародні і яе прыгарадаў, выступаем з лекцыямі перад выкладчыкамі і выхаванцамі. Распрацавалі тэматыку правядзення музейных заняткаў для дзяцей малодшага і сярэняга школьнага ўзросту. Часта ладзім іх у даступнай форме з гульневапошукавымі займальнымі элементамі. Значную зацікаўленасць слухачоў выклікае распрацаваная намі тэматычная экскурсія "Жанчыны ў жыцці і творчасці Максіма Багдановіча". Нядаўна правялі літаратурнамузычную вечарыну сустрэчу з маладым музыкам і майстрам старадаўніх музычных інструментаў, студэнтам Менскага політэхнічнага універсітэта Аляксандрам Сурбам. Адбыліся прэзентацыі кніг гарадзенскіх паэтаў Анатоля Брусевіча, Юркі Голуба, Юрася Пацюпы. Наладжаны паразумелыя стасункі з турфірмамі. Гэта дае плён у мінулым годзе ў музеі пабыло звыш дзесяці тысяч экскурсантаў. Напрыканцы вясны нас наведалі дзеці і дарослыя з не блізкіх Баранавічаў і Барысава, Брэста і Бярозы, Маладзечна і Мінска. Папоўніліся музейныя фонды. Набылі новыя экспанаты: паднос для самавара вырабу братоў Варанцовых (канец ХІХ ст.), наземны гадзіннік "Alpina" (пачатак ХХ ст.) і інш...
Так, з часу маіх дзвюх папярэдніх "сустрэч" з Максімам-Кніжнікам адбыліся станоўчыя зрухі па ўвекавечанні памяці класіка беларускай літаратуры. Ялцінскае надмагілле дачакалася нарэшце помніка бюста Паэта, фігуры з кнігай у руках работы скульптараў Льва і Сяргея Гумілеўскіх і архітэктара Мікалая Жлабо. А Гародня калыска Волата беларускай паэзіі тактакі і не ўшанавала помнікам Паэта еўрапейскага кшталту. Ёсць помнікі Э. Ажэшцы, Я. Купалу, А. Міцкевічу. Ды няма Максіму Страцімулебедзю. Гэта ж дзічячыя ножкі апошняга некалі тэпалі па тратуарахбрукаванках старажытнага горада . а здзіўленыя вачаняты ўзіраліся ў "люстэрка сіняе вады бацькіНёмана". Не адзін год вядзецца размова пра помнік. Хочацца спадзявацца, што да сумнаўрачыстага 90годдзя з дня смерці Паэта Гародня збудуе годны помнік свайму знанаму Сыну.
... А прыхільнікі таленту ідуць і едуць на вуліцу М. Багдановіча да яго музея на сустрэчу з Максімам-Кніжнікам. Каб больш пра яго даведацца і пакланіцца яго светлай памяці. Пад час травеньскага наведвання, пры ўваходзе ў музей сустрэў цэлы "звяз" дашкольнікаў з дзіцячага сада № 25 на чале з выхавальнікамі Алай Сімаковіч і Валянцінай Хілюк. Яны прыйшлі на сваю першую сустрэчу з "геніем чыстай красы" (паводле Антона Луцкевіча) Максімам Багдановічам, ды здаецца, не апошнюю...
Леанід Раманенка,
выдатнік адукацыі РБ, г. Гародня.
Пленум
Урывак з трылогіі Васіля Якавенкі "Пакутны век"
Праз нейкі месяц павінна з'явіцца з друкарні трылогія Васіля Якавенкі "Пакутны век". А пакуль мы маем час прапанаваць чытачам яшчэ адзін з раздзелаў трылогіі.
З тых сустрэч у мястэчку ўсім запомніўся выпадак, калі Данік асабліва важнічаў. Дый падставы былі не абыякія!
У Моталь ён завярнуў па дарозе з Менска на Брэст, а ў Менску акурат адбыўся вялікі партыйны сход пленум ЦК КПБ, на якім разглядаліся лёсавызначальныя нацыянальныя пытанні. Данік браў удзел у тым пасяджэнні, праўда, у якасці «госця», паколькі да партыйных мужоў, што складалі Цэнтральны Камітэт, пакуль не дарос. І то гонар быў не дай рады! Цяпер жа, расказваючы, што ў сталіцы было, што чуў і бачыў, наменклатурны памазанік разпораз перапыняў самога сябе. І доўгія паўзы, мусібыць, азначалі ці павінны былі азначаць, што ён да гэтага часу яшчэ не адышоў ад вострых уражанняў, ад пуду і жудзі, што апанавалі тагосяго на пленуме, не асэнсаваў усяго як мае быць і нават дагэтуль не ведае, як да грандыёзнага таго прадстаўлення ставіцца.
Вось вы адкажыце мне, звярнуўся ён да радзіннасваяцкага кола, што такое нацыянальная палітыка? І чаму яна раптам на Беларусь звалілася?.. Усеўсе, за выключэннем, можа, сакратара ЦК Гарбунова, гаварылі на беларускай мове. Калі яшчэ было гэтакае?
А чаму раптам? асмеліўся ўступіць у спрэчку з братам Лявон Плюнгер. Ці ж ты забыў, як камуністы ва Усходніх Крэсах ставілі нацыянальныя пытанні?
Дык я і сам іх ставіў! Яшчэ ў польскай школе. За што мяне, дарэчы, і выперлі адтуль, парыраваў Данік. Але ж то за панскай Польшчай, яна была нам чужая. А як далучыліся мы да Савецкай Беларусі і СССР якія могуць быць нацыянальныя пытанні? Мы ж цяпер адзіны народ!
Багдан Кузьміч, вы забягаеце наперад, сказаў пасля некаторых ваганняў былы афіцэр Чырвонай Арміі Трахім Дыль. Краіна СССР гэта ж саюз розных народаў, і ў кожнай рэспубліцы з былых часоў свой лад, культура, мова.
Бля! нядобра бліснуў на Дыля Плюнгер. Я ж, Трахім, пра сэнс, а ты мяне носам у азбуку! Скажы от лепей, што ў свеце шырокім тыя твае рэспублікі значылі б без Расеі, з якой у нас адна мова?
Адна мова з Расеяй для тых, хто пры ўладзе, а калі ўзяць народ, то варункі іншыя.
Трахім Рыгоравіч, мова нашага Палесся блізкая да ўкраінскай, ускінуў Данік.
Гэта так і не так, Багдане, запярэчыў Платон, які даводзіўся дваюрадным братам Лявону і Багдану, ён быў таксама ў партызанскім хаўрусе. Наша мясцовая мова па вёсках вельмі стракатая, па складу і па вымаўленні, якое мяняецца амаль праз кожныя тры вярсты. А ўвогуле, я чуў, яна больш старажытная, чым украінская, і набліжаецца то да украінскай, то да беларускай. Грамацеі сцвярджаюць нават, што па некаторых вёсках на поўдзень ад Пінска захавалася дзеяслоўная форма даўно мінулага, што было ўласціва мове старажытных славян. Але ў гэтым я мала чаго разумею. Калісьці на Валыні і тут, у Бярэсці і Падлессі, жыло адно племя, жыхары якога й дагэтуль расселены ў нас і яшчэ на 2030 кіламетраў на поўдзень ад сучаснай беларускаукраінскай мяжы. А далей там ужо украінцы, якіх гэты наш палескі народ называе хахламі. Дзеці ж у Моталі вучацца на беларускай мове, і гэта гарная мова. На ёй створана багата чаго добрага.
А на мой розум, навошта народу мову мяняць? вярнуў гаману да Багданавага паведамлення аб пленуме Кузьма. Бацькоўская ж мова для чалавека свая, як і язык у роце. Ад нараджэння яны суджаны Богам.
Бачыце, і вы, тата, туды ж! з дакорам сказаў Данік, твар яго пасуровеў. Як камуніст я лічу, што гэта ўхіл управа. І ўжо не хаваючы зларадства: Але ж Зімянін на пасаду першага сакратара ЦК КПБ не прайшоў!
І, калі нямая паўза скончылася, пачаліся пытанні:
Як жа так?
Што, й Масква не указ?..
Багдан Кузьміч! Вы нам так і не расказалі толкам, што там было. А ў газетах агульныя словы.
Ды, ведаеце, гаворкі хапіла. Не толькі пра мову, але і пра кадры. Скрозь па рэспубліцы на кіраўнічых пасадах не мясцовыя, а прысланыя, прышлыя. Віхурай нанесла! Пасля як Зімянін у дакладзе крамсануў гэта ўздоўж і ўпоперак, усе сакратары абкамаў апантана кінуліся памагаць, раскрываць і паглыбляць карціну на сваіх рубяжах. Наш Ціхан зазначыў, што сітуацыю з нацыянальнымі кадрамі і мовай усе ведалі ды ўголас пра тое бязладдзе адціранне беларусаў не гаварылі. Баяліся... Мачульскі, Клімаў, сам Патолічаў усе каяліся, што не аддавалі належнай увагі нацыянальным пытанням. «У нас ёсць вялікая група кіруючых работнікаў, прызнаўся Патолічаў, пра якіх цяжка сказаць, калі не заглянуць у святцы, хто яны па нацыянальнасці беларусы альбо не беларусы. І мы часта блыталі іх з беларусамі». Толькі ці ж гэта апраўдана?..
На пачатку пленума, доўжыў далей Плюнгер, усе ведалі, што другі сакратар ЦК КПБ Міхаіл Зімянін з Масквы прывёз пастанову ЦК КПСС: «Пытанні Беларускай ССР і задачы партыйных арганізацый Беларусі». Пастановай прадугледжвалася вызваленне ад пасады першага сакратара ЦК Мікалая Патолічава, рускага, і прызначэнне на яго месца Зімяніна, беларуса, як носьбіта нацыянальнай палітыкі. Таму ў прэзідіуме Патолічаў ужо і сядзеў скраю стала. Дзейнічала пастанова! Дзейнічалі працытаваныя ў прамовах Зімяніна і Мазурава сакратара Мінскага абкама настаўленні Сталіна па нацыянальных пытаннях. Я, па чэсці сказаць, не спадзяваўся пачуць такое ад Сталіна... На Х з'ездзе РКП(б), адказваючы на пытанні дэлегатаў, ён от што ўткнуў амаль літаральна: «Нас папікаюць, што мы, камуністы, штучна насаджаем беларускую нацыянальнасць. Гэта няпраўда. Таму што існуе беларуская нацыя, у якой ёсць мова, і яна адрозніваецца ад рускай, у выніку чаго ўзняць культуру беларускага народа можна толькі на роднай яго мове!»
Вось бачыш, падаў голас Кузьма. У добрае літо і качка прачка!
Качка? Гм... То былі дні ашаламляльных навін і багата якіх таямніц, здагадак, што выказваліся як з трыбуны, так і ў кулуарах, альбо нумарах гасцініцы, дзе жылі мы. Данік зрабіў паўзу і, уздыхнуўшы, усклікнуў, хітаючы галавой: Гэта ж трэба, каб такога магутнага чалавека загубіць!
Ты пра каго? панізіўшы голас, спытаўся Платон.
Пра Сталіна... Народу паведамілі пра смерць правадыра ведаеце калі? ён абводзіў вачыма прысутных, а тыя, здавалася, перасталі дыхаць: Амаль праз тыдзень пасля ягонай смерці!
Вось табе і маеш!
Усе былі ўражаныя. Тады Данік яшчэ паддаў дыхту:
Па радыё чыталі штодзень фальшывыя бюлетэні пра «стан здароўя»... нябожчыка! Чыталі, пакуль Пракуратура СССР не закрыла справу «дело врачей» і ўсе падсудныя не выйшлі на волю. Яны, маўляў, пры Сталіне апраўданыя! Урачыяўрэі абвінавачваліся ў свядомым атручванні няўгодных ім савецкіх людзей. Атрымаў і ён сваё... Аднак рэабілітацыя! Сталін, нябось, у труне ад яе перавярнуўся. І тады абвясцілі, што ён аддаў Богу душу. Па чутках зноў жа: таварыш Молатаў спрыяў таму, што здарылася, сам недзе прагаварыўся. Не выключана, што ён папомсціўся за сваю жонку, бля... Далёка гэта ад нас, таму без папа і не разбярэшся, што там дзеецца, нічога не зменіш!
Кажуць: што Бог ні дае усё да лепшага!
Табе, тата, няможна гэтак казаць.
А тут усе свае!..
Ды ці мала што... На Бога ўповай, а свой розум май.
Апроч розуму, браце, у людзей яшчэ ёсць і памяць.
Апошнія словы кінуў у кола сваякоў Данікаў брат Лявон, але прамовіў ён гэтыя словы так, нібы яны нічога не значылі.
Данік скоса паглядзеў на яго і працягваў:
Адкрыўся мне ў Менску палітычны абсяг... Тую ж нацыянальную палітыку ў рэспубліках пачаў ставіць на папа Лаўрэн Берыя. Пачынаў яшчэ пры Сталіне... У тыя дні ніхто, праўда, не мог адказаць мне: рабілася тое са згоды правадыра ці ў абход яго?.. Лаўрэн меў намер даць рэспублікам больш правоў, каб лацвей было развіваць сваю гаспадарку і культуру. Але ж цікава: перабудову ў краіне рабіў ён дзеля агульнай карысці альбо дзеля асабістай папулярнасці за межамі Масквы, дзеля свайго ўзвышэння? Гэтага ніхто таксама не ведае. Адно вядома, што ён ініцыяваў тую Пастанову ЦК КПСС і дабраславіў даклад Міхаіла Зімяніна. На пленуме многіх захапіў маштаб нацыянальнай перабудовы. Толькі ці вартая ўжо яна высілкаў, калі скрозь руская мова? Кірыла Мазураў чалавек энергічны, але і ён раней плыў уніз па цячэнні. У Менску ж адразу пасля вайны было 28 школ, з іх 14 беларускіх. А праз сем гадоў, кажа, з 46 школ беларускіх толькі 9. Патолічаў патлумачыў, што пачатак гэтай тэндэнцыі быў закладзены ў трыццатыя гады. А дзе ж, скажыце, тады быў разумнік Берыя?
Гэта вядома: ён разам з іншымі вынішчаў нацыянальную інтэлгенцыю! зазначыў Платон.
Няможна ўсё гэта разам умясціць у галаве галава ідзе кругам, і я палічыў бы за лепшае пакінуць усё, як ёсць. Ды ў мяне не пыталіся...
Пастанову тым часам давядзецца выконваць! Яна ў сціслым выглядзе надрукавана ў газетах, нагадаў старшыня калгаса Дыль.
Плюнгер скрывіўся і кульнуў у рот чарговы шкалік гарэлкі, тады прыгадаў яшчэ:
Выступала спявачка Ларыса Александроўская. Выступалі пісьменнікі. Янка Купала, той карыстаўся прымаўкамі, якія выклікалі ажыўленне ў зале: «Хто ў сваёй хаце не рупіцца, у таго скура лупіцца». Толькі ж у нас «свая хата» агульная...
Прабачце, Багдан Кузьміч, Дыль спалохана і тупа ўставіўся ў Плюнгера. Купала ж памёр... здаецца ўлетку 1942 года. Тады якраз я скончыў вайсковае вучылішча. У палітаддзеле казалі, што ён выкінуўся ў Маскве ў гасцініцы ў лесвічны пралёт. Прычыну тлумачылі адсутнасцю ідэйнай загартоўкі, паколькі паэт межаваў з «нацыяналістамі».
Доўбень! выпаліў Данік з гневам, скіраваным хутчэй на яго, Дыля. То ж на пленуме выступаў Якуб...
...Якуб Колас?
Так... Але, але на наступны дзень нацыянальнае свята сапсаваў ім усім Хрушчоў. На адрас пленума паступіла паведамленне: Мікіта Сяргеевіч арыштаваў Лаўрэна Берыю як «подлага правакатара і агента міжнароднага імперыялізму», які, чуеце, выконваў планы захопу кіраўніцтва партыяй, замены яе палітыкі, якая выпрацавана за доўгія гады. Прызнацца, я чакаў, што тут ужо і нацыянальную палітыку пахераць. Ажно не... Толькі Зімянін пацярпеў няўдачу. Бо акурат перад ад'ездам з Масквы ў Менск яго прымаў Берыя. Гутарка ў іх насіла працяглы характар, таму падобна было, што яны ў змове. Уяўляеце?.. Зімянін у змове з агентам міжнароднага імперыялізму! Таму правялі перамовы і было прызнана за лепшае прасіць Маскву пакінуць на пасадзе першага сакратара ЦК КПБ Мікалая Сямёнавіча Патолічава. На тым і парашылі, каб не бянтэжыць Крэмль.
Платон, які цярпліва слухаў пра тыя прыгоды ў Маскве і Менску, устаў зза стала, прайшоў у парог і шумна высмаркаўся.
Музыкам таксама трэба падтрымка
Натхняючыя рокгіты, змагарныя спевы, што ўзнімаюць дух беларусаў, меладычнаяркія і экспрэсіўныя песні, рамантычныя балады, што грэюць сэрцы слухачоў і адкрываюць інтэлектуальныя далягляды, трапляюць на дыскі праз шчыраванне дасведчаных у справе музычнай культуры асоб.
Пра прюдзюсерскія клопаты, намаганні ў галіне выдавецтва і распаўсюду сучаснай беларускай музыкі, і перспектывы беларускай салідарнасці мы пагутарылі са спадаром Віталем Супрановічам.
Раскажыце, калі ласка, якім быў Ваш шлях да прадзюсерскай дзейнасці?
З 1994 года я пачаў больш шчыльна займацца арганізацыяй канцэртаў. У 1996 была створана Музычная суполка пры ТБМ імя Ф. Скарыны, непасрэдна з яе і ўзнікла " Беларуская музычная альтэрнатыва". Мы заснавалі суполку з Сяргеем Сахаравым (цяпер ён з'яўляецца рэдактарам "Студэнцкай думкі") з асноўнай мэтай дапамагчы музыкам у выданні дыскаў і арганізацыі канцэртаў. Нешматлікія ўстановы, якія гэтым займаліся ў той час, мелі шэраг хібаў, і мы вырашылі ініцыяваць больш выніковы гуказапіс. З намі працавалі каля 10 найбольш актыўных сяброў, у першую чаргу Вітаўт Мартыненка і Анатоль Мяльгуй. Як раз яны нядаўна выдалі рэтраспектыўнае даследванне "222 альбомы беларускага року і ня толькі".
Скажыце, калі ласка, крышачку пра сябе.
Я нарадзіўся ў Менску, скончыў Вышэйшае тэхнічнае вучылішча па спецыяльнасці: станочнік шырокага профілю. Захапляўся музыкай. Пазней удасканаліў самападрыхтоўку ў Дзяржаўным Універсітэце культуры па спецыяльнасці "Мэнэджмент соцыякультурнай дзейнасці"...
Калі вы памятаеце, на пачатку 90тых гадоў у эфіры гучала значна больш беларускай музыкі, чым 75 адсоткаў. Гэта былі гурты " Мроя", " Уліс", " Новае неба". Спачатку я рабіў самастойныя зборкі запісваў песні з радыё.
Першы цалкам беларускамоўны дыск ВМА group "Вольныя танцы: слухай свае" быў зроблены завадскім шляхам, накладам больш за 1000 асобнікаў. Пры падрыхтоўцы гэтага дыска нам давялося пазнаеміцца з усімі музыкамі і ўсталяваць кантакты, якія атрымалі доўгі працяг. Дыск меў вялікі поспех у аматараў, добры пачатак быў пакладзены. Кампакт быў зроблены за свае ўласныя грошы і грошы сяброў.Тады іншыя фірмы сталі выдаваць беларускую музыку прамысловым шляхам.
Далей мы працавалі над складанкамі з серыі "Беларускі музычны архіў", заснаванай на архіўных і рарытэтных запісах, такімі, як М. ЗабейдаСуміцкі "Ластаўкі ў стрэсе", Мікола Равенскі "Магутны Божа", С. СокалаўВоюш "Нефармальны беларус", Віктар Шалкевіч "Добрай Раніцы", Станіслаў Манюшка "Песні знад Немна і Дзвіны". Зараз рыхтуем дыск Міхала Клеафаса Агінскага. Гэтай серыяй мы вяртаем у беларускую культуру і родны кантэкст геніяльных дзеячоў культуры.
Таскама выйшлі ў свет сольныя альбомы вядомых маладых гуртоў, з'явілася "Стылістычная энцыклапедыя" серыя, прысвечаная асобным музычным стылям. Так выйшаў дыск, прысвечаны "цяжкай" музыцы "Hard LіfeHeavy Music", хардкору "Hardcoreманія:Чаду!", рэпу "Пасадзіў дзед рэпку/rap not dead" і іншыя.
Мы ініцыявалі перавыданне лепшых запісаў "Народнага альбому", " Я нарадзіўся тут" " Святы вечар" і іншых.
Быў створаны трыб'ют NRM , які атрымаўся ўдалым . На гэтым дыску ўпершыню заспявалі пабеларуску такія гурты, як " Краскі", "Леприконсы", " Лето" і інш.
Да 95тых угодкаў Ларысы Геніюш быў прымеркаваны супольны музычны праект "Жыць для Беларусі".
Дыск з серыі "Беларускі музычны архіў" поўніцца адкрыццямі, яскравай паэзіяй, густоўнай музыкай , адазваліся пра яго музычныя крытыкі. Адметны ён яшчэ і тым, што паміж песнямі гучыць голас самой паэткі. Стваральнікі серыі натхніліся поспехам "Жыць для Беларусі" і мяркуюць распачаць падобныя праекты на вершы іншых паэтаў".
Якія у Вас далейшыя намеры?
Мы плануем выдаць дыск да 100годдзя Сяргея НовікаПеюна, перавыдаць альбом Данчыка, "Мы яшчэ сустрэнемся" і альбом Віктара Шалкевіча.
Увосень адбудуцца канцэрты: 14 кастрычніка В. Шалкевіча ў малой зале КЗ " Менск", 19 кастрычніка " Троіцы"у вялікай зале КЗ " Менск". Таксама ў кастрычніку пройдзе прэзентацыя альбома на вершы С. НовікаПеюна.
Што сёння робяць маладыя меламаны? Ці ёсць у іх свае ініцыятывы?
Так, некалькі гадоў таму быў створаны пры Таварыстве беларускай мовы "Фан клуб беларускай музыкі".
Цяпер яго паседжанні праводзяцца на сядзібе БНФ. У межах фанклубу часта праводзяцца спатканні з выканаўцамі, незабыўныя сустрэчы былі зладжаны з Касяй Камоцкай, з " Індзіга", " IQ48" і іншымі.
Як вы ацэньваеце ролю такіх падзей, як Роккаранацыя і фэстаў Басовішча ў агульным культурным працэсе?
Апошняя Роккаранацыя была значна лепш арганізаванай і цікавай. Актыўным яе ўдзельнікам стаў сайт "Тузін гітоў". Было больш прадстаўлена рэгіянальных гуртоў, адбор намінантаў падаецца мне празрыстым і аб'ектыўным.
Басовішча адбываецца ўжо 16 год, і мы дапамагаем у правядзенні адборачных канцэртаў.
Сёлета на фэсце ўдала выступалі " Крок", "Partyzone", " Тэзаўрус" і іншыя.
Нядаўна чытачы " Нашай Нівы" назвалі сярод кандыдатур на народнага паэта Лявона Вольскага . Што вы пра гэта думаеце?
Пасля таго, як не стала Васіля Быкава, у прыватнасці для мяне асоба Лявона Вольскага здаецца важнай і найбольш аўтарытэтнай.
Мы жывем і працуем у сітуацыі, калі існуюць спісы забароненых спевакоў і гуртоў. Таму мы не ведаем, якая на самай справе была б іх папулярнасць, калі б гэтага не было.
Відаць, значна большая. Лічу, што музыкаў, абмежаваных у сваіх правах, трэба ўсім магчымымі спосабамі і сродкамі падтрымліваць.
Можна пацікавіцца, ці ёсць у Вас сям'я, дзеці?
Пакуль няма.
А як пажывае котка, якую Вы ўзімку выратавалі ад маразоў?
Уладкаваць яе мне дапамог мой знаёмы, журналіст Вадзім Александровіч. Ён як раз сябруе з жывёлкамі. У яго ёсць свой вялізны кот Абібок, чэмпіён усіх выстаў, які ездзіць па розных краінах.Вялікую дапамогу нам аказаў Вадзім пры падрыхтоўцы выдання кнігі "222 альбомы беларускага року". Хутка яе можна будзе ўбачыць на выставе і набыць. Акрамя таго, у яго ёсць шэраг цікавых задумак і праектаў на будучыню, і мы спадзяемся здзейсніць іх супольна.
Элы Оліна.
На здымку: Віталь Супрановіч і Вадзім Александровіч. Фота аўтара.
Пошук горада Казіміра
У Светлагорскім раёне (Гомельская вобласць) аднавіліся археалагічныя раскопкі на месцы, дзе ў XVII cт. існаваў невядомы раней горад Казімір.
Дакумент аб існаванні горада выявіў у 2001 г. прафесар, доктар гістарычных навук Сяргей Расадзін (г. Менск). У прывілеі 1643 г. гаворыцца, што Казімір утвараецца з вёскі Слабада ў Бабруйскім старостве, і што гораду надаецца магдэбургскае права. Даследчык прыйшоў да меркавання, што горад мог знаходзіцца на месцы сучасных вёсак Каралёўская Слабада1 ці Каралёўская Слабада2 у Светлагорскім раёне, і быў знішчаны ў час вайны з Расіяй 1654 1667 г.г.
Археалагічныя пошукі рэшткаў Казіміра пачаліся сёлета, па ініцыятыве і пры ўдзеле Светлагорскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" (ТБМ). У чэрвені была праведзеная археалагічная выведка, якой кіравала Наталля Дубіцкая старшы навуковы супрацоўнік аддзела захавання і выкарыстання археалагічнай спадчыны Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук. Вынікі выведкі паказалі, што горад, магчыма, размяшчаўся на месцы цяперашняй вёскі Каралёўская Слабада2. У ліпені пры ўдзеле С. Расадзіна правялі вывучэнне ландшафту, і была зробленая выснова, што цэнтр Казіміра мог знаходзіцца непадалёк ад сучаснага Набярэжнага завулка ў гэтай вёсцы. Тут у жніўні і адбыліся першыя раскопкі, якія пад навуковым кіраўніцтвам С. Расадзіна выканалі дабраахвотнікі ад ТБМ. Напярэдадні раскопак у выніку дадатковага вывучэння дакументаў, праведзенага Светлагорскай арганізацыяй ТБМ, быў удакладнены найбольш верагодны год разбурэння Казіміра: 1655.
Цяперашняя экспедыцыя працягнецца да 16 верасня.
На здымку: на раскопках у Каралёўскай Слабадзе2. Фота Алены Каваленкі.
Кантакты:
Тэльман Віктаравіч Маслюкоў (старшыня Рады Светлагорскай раённай арганізацыі ТБМ), тэл. (02342) 4 76 13 (хатні, 7 верасня); 6 34 32 (школа ў вёсцы Краснаўка Светлагорскага раёна, дзе размяшчаецца экспедыцыя: 8, 11 13 верасьня пасля 16.30).
Сяргей Яўгенавіч Расадзін, тэл. (02342) 6 34 32 (школа ў вёсцы Краснаўка, дзе размяшчаецца экспедыцыя: 7, 11 15 верасня пасля 16.30); (029) 567 59 22.
Вадзім Іванавіч Болбас (сябра ТБМ, удзельнік экспедыцыі), тэл. (029) 738 91 02.
Прэс служба Светлагорскай арг. ТБМ.