№ 39 (775) 26 ВЕРАСНЯ 2006 г.
Нілу Гілевічу - 75
ГІЛЕВІЧ Ніл Сымонавіч (н. 30.9.1931, в. Слабада Лагойскага р-на Менскай вобл.), бел. паэт, літаратуразнавец, фалькларыст, перакладчык, грамадскі дзеяч. Нар. паэт Беларусі (1991). Канд. філал. н. (1963), праф. (1978). Засл. дз. нав. Беларусі (1980). Скончыў БДУ (1956). У 1960-80 выкладчык кафедры бел. л-ры БДУ, у 1980-89 1-ы сакратар праўлення СП БССР. Старшыня пастаяннай камісіі Вярх. Савета Рэсп. Беларусь па адукацыі, культуры і захаванні гіст. спадчыны (1990-96).Старшыня ТБМ з 1989 па 1997 г. Друк. з 1946. Першая кніга «Песня ў дарогу» (1957). Выдаў зб-кі лірыкі «Прадвесне ідзе па зямлі» (1959), «Неспакой» (1961), «Балы-пак» (1965), «Перазовы» (1967), «А дзе ж тая крынічанька» (1972), «Актавы» (1976), «У добрай згодзе» (лірыка, сатыра, гумар, 1979; адзначаны ра-зам з перакладчыцкай дзейнасцю Дзярж. прэміяй БССР імя Я.Купалы 1980). Асн. змест паэзіі - любоў да роднага краю, асэнсаванне гіст. досведу бел. народа. У яго паэтычных творах пераважаюць традыц. формы класічнай паэтыкі, тэмы гіст. повязі часоў і пакаленняў, памяці маленства, суровых выпрабаванняў ваенных гадоў (вянок санетаў «Нарач», паэмы «Заручыны», «Сто вузлоў памяці», нізка вершаў «Гарыць, гарыць мая Лагойшчына»). Раман у вершах «Родныя дзеці» (1985) увабраў у сябе тое, чым жыў, пра што хваляваўся творца.
У апошнія гады выдадзены кн. «Повязь» (1987), «Незалежнасць» (1991), «Жыга, сосны і валуны» (1992), «На высокім алтары», «Талісман» (абедзве 1994).
Узнагароджаны ордэнам Кірыла і Мяфодзія 1-й ст., ордэнам Югаслаўскай зоркі са стужкай, украінскім ордэнам Яраслава Мудрага 2-й ст.. Лаўрэат Між-нар. прэміі імя Хрыста Боце-ва (1986). На вершы Г. напісалі музыку М. Аладаў, А. Багатыроў, Я. Глебаў, Э. Зарыцкі, Л. Захлеўны, І. Лучанок, М. Пятрэнка, Дз. Смольскі, Э. Ханок, Я. Цікоцкі, М.Чуркін і інш.
Ніл Гілевіч на зямлі Ларысы Геніюш
На мінулым тыдні на Зэльвеншчыне пабывалі народны пісьменнік Беларусі Ніл Гілевіч, галоўны рэдактар беларускага літаратурна-мастацкага часопіса "Дзеяслоў" Барыс Пятровіч і паэт-бард Эдуард Акулін.
Найперш сустрэча пачалася ў Зэльвенскай СШ № 3, дзе Ніл Гілевіч у невялікім сваім выступленні спыніўся на праблемах людскіх узаемаадносіна і духоўнасці, а таксама прачытаў лірычныя і сатырычныя свае вершы, адказаў на пытанні вучняў.
Паэт-бард Эдуард Акулін праспяваў некалькі сваіх новых песень, а Барыс Пятровіч расказаў пра часопіс "Дзеяслоў", пра пісьменнікаў і пра іх літаратурныя творы, якія друкуюцца на старонках гэтага маладога выдання.
З Зэльвы госці завіталі ў Князеўскую сярэднюю школу - самую прыгожую школу Зэльвеншчыны. Падчас сустрэчы, якая тут працягвалася некалькі гадзін, Ніл Гілевіч нават чытаў урывак са свайго рамана ў вершах "Родныя дзеці". Ці чулі калі вы, як чытае народны пісьменнік свой раман ці паэму? Магчыма, чулі, ды не ўсе. А вучням і настаўнікам з Князева пашанцавала пачуць, як Ніл Гілевіч чытаў з "Родных дзяцей" раздзел "Адступленне пятае - кулінарнае". Пасля яго выступлення ўсе пабеглі ў сталоўку есці, бо апетыту ён нагнаў усім: і настаўнікам, і вучням. Ды такія класічныя і хрэстаматыйныя апетытныя радкі абыякавым нікога не пакінуць. Вось пару строф:
А побач - зірк! - як цуд, як казка -
З каляндрай, з перцам, з часныком -
Ляжыць вясковая каўбаска,
Таксама ўвітая дымком!
Калі ж дапаў да вантрабянкі -
Цягаць стамілася рука!
Глядзіш - а ўжо кіндзюк крывянкі
На блюда выклалі з гаршка!..
Напрыканцы сустрэчы Ніла Сымонавіча Гілевіча павіншавалі ўсе з 75-годдзем, якое ён адзначыць 30 верасня.
Сяргей ЧЫГРЫН.
(На здымку: Ніл Гілевіч на Зэльвеншчыне.)
З 75-годдзем, Ніл Сымонавіч!
Шаноўны Ніл Сымонавіч! Сакратарыят ТБМ, рэдакцыя газеты "Наша слова" шчыра віншуюць Вас, слаўнага змагара за Беларусь і беларускасць, першага старшыню Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны і першага рэдактара газеты "Наша слова" з 75-м днём нараджэння. Мы ганарымся тым, што такі волат нацыянальнага духу, як Вы, цвёрда трымае шыхт у самым першым шэрагу змагання за беларускую мову, за беларускую культуру, за беларускую нацыянальную годнасць. За Вашымі шырокімі плячыма спакайней многім тысячам, а дасць Бог, хутка і мільёнам сапраўдных беларусаў на шляху да Беларусі, да нашай з Вамі Беларусі.
Мы зычым Вам, шаноўны Ніл Сымонавіч, не даць пахіснуць Вас вытам лёсу, як не пахіснулі Вас Вашыя гады. Мы з Вамі сёння і заўсёды.
Сакратарыят ТБМ, рэдакцыя газеты "Наша слова".
У Светлагорску адкрыты помнік Шаціле
Першы ў Беларусі помнік заснавальніку паселішча адкрыты ў Светлагорску (Гомельская вобласць).
Тут прайшлі юбілейныя дні, прысвечаныя 45годдзю горада (у 1961 годзе пасёлак Шацілкі быў пераўтвораны ў горад з наданнем цяперашняй назвы). Урачыстасці пачаліся з адкрыцця 16 верасня ў цэнтры горада помніка Шаціле, у якім занатаваны вобраз заснавальніка і першапасяленца Шацілак у ХVI стагоддзі.
Звесткі пра Шацілу былі выяўленыя ў 1989 г., калі ў Светлагорску дзейнічала грамадскае гісторыкакультурнае аб'яднанне "Поўня". Адзін з удзельнікаў аб'яднання - настаўнік гісторыі Тэльман Маслюкоў - ініцыяваў пошук старадаўніх дакументаў аб Шацілках. Тады ў Дзяржаўным гістарычным архіве Беларусі ў Менску і быў выяўлены каралеўскі прывілей 1560 г., які цяпер з'яўляецца першым гістарычным сведчаннем аб Шацілках. У дакуменце адзначана, што маёнтак, які даваўся ў Шацілках за выкананне вайсковай службы, належаў Раману Шаціле.
Імкненне краязнаўцаў паказаць гістарычную сувязь Шацілак і Светлагорска напачатку выклікалі негатыўнае стаўленне з боку партыйнасавецкага актыву, а гарвыканкам неўзабаве адмяніў рэгістрацыю "Поўні". Аднак ў 1990 г. сябры "Поўні" узялі ўдзел у стварэнні Светлагорскай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" (ТБМ), якая працягвае пашыраць звесткі па даўняй гісторыі краю. Шматлікія публікацыі ў прэсе і іншая краязнаўчая праца прынеслі плён: мінулае Шацілак цяпер ўспрымаецца мясцовымі людзмі, большасць з якіх пасялілася тут пасля 1960 года, як частка гісторыі горада.
Мясцовы паэт, сябра Беларускага саюза пісьменнікаў Ізяслаў Катляроў у 2003 г. прапанаваў менскаму скульптару Эдуарду Астафьеву стварыць помнік Шаціле. Пачынаючы працу, скульптар абмяркоўваў вобраз Шацілы і з сябрамі ТБМ. Ідэю, у тым ліку фінансава, падтрымала мясцовая ўлада; але пры адкрыцці помніку пра ролю грамадскасці ў выяўленні звестак аб Р. Шаціле не гаварылася.
Сімвалам гістарычнай пераемнасці старадаўніх Шацілак і сучаснага горада стала тое, што помнік Шаціле - земляку з ХVI стагоддзя - адкрыты ў дні, калі адзначалася гадавіна гарадскога статусу населенага пункта. Адкрыццё помніка ператварылася ў адметную падзею ў выходныя дні тут збіраліся чэргі жадаючых сфатаграфавацца. Відавочна, што помнік будзе адным з самых цікавых месцаў у горадзе.
Наш кар.
МУДРЫ ГРАМАДЗЯНСКІ ЗАПАВЕТ ПАЭТА
Сэнсава важкае, адметнае гучаннем слова "тэстамэнт" само сабой інтрыгуе. Тым больш калі яно сталася назваю кніжкі. Ды да таго ж кніжкі знанага паэта.
"Мой тэстамэнт" - так назваў свой паэтычны зборнік Ніл Гілевіч. Што запавяшчае нам адзін з самых сёння творча і грамадска актыўных паэтаў? Каля ста вер-шаваных тэкстаў, уключаючы невялікія фрагменты з паэм, у яго кнізе-тэстамэнце аб'яднаны, пра-сякнуты адной, горача сцвярджа-най паэтам ідэяй. Лапідарна яе можна выказаць словамі: лёс мовы і лёс яе творцы і носьбіта народа - непадзельны. Толькі глыбокае ўсведамленне народам сваіх ду-хоўных вытокаў, вернасць мове як геніяльнаму тварэнню духу этна-су; даяржаўны статут яе могуць гарантаваць быццё нацыі ў пра-сторы і часе.
Занядбанне этнічных асноў - мовы, гістарычнай памяці (най-часцей яно адбываецца з-за экс-пансіі чужой моўна-культурнай сгыхіі) немінуча вядзе да занікнен-ня творчых патэнцый народа-нацьі, страты этнічнай непаўторнасці, тоеснасці і, тым самым, - будучыні. У беларусаў такая сумная перспектыва ўзнікала не адаін раз.
У канцы 80-х гадоў XVI ст. выдатны дзеяч Беларуска-літоўс-кай дзяржавы эпохі Сярэднявечча, адаін з укладальнікаў юрыдычных законаў краіны Літоўскага Ста-тута Леў Сапега з годнасцю і не без гонару гаварыў: "А если которому народу встыд прав своих не умети, поготове нам, которие не обчим яким языком, але своим власным права описаные маем и каждого часу, чого нам потреба ку отпору всякое кривды ведати можем". Характэрна, што якраз ужо ў гэты час другі сама-віты беларускі дзеяч, асветнік; прадстаўнік Рэфармацыі Васіль Цяпінскі ў прадмове да перакла-дзенага ім Евангелля на тагачас-ную беларускую мову з сумам і горыччу сведчыў аб "занядба-нии, а просго взгарду свайго славнаго языка" вышэйшымі ста-намі беларускага грамадства, у тым ліку духавенствам.
Не прайшло і двух дзеся-цігоддзяў, як адбылася Люблінская унія - злучэнне Літвы-Беларусі з Польшчаю на федэратыўных пачатках у Рэч Паспалітую, як імкліва пайшла паланізацыя. Народ наш, перш наперш яго вярхі аказаліся вельмі эластычныя, падатлівыя на асіміляцыю. Можа ад вялікай здольнасці да засваення моваў, а мо' ад браку веры ў свае сілы Ісціна ж, што толькі нацыяанальная свабода народа, жыццё ў незалежнай, уласнай дзяржаве можа забяспечыць яму як асобнай этнічнай супольнасні рэалізацыю ўсіх яго маг-чымасцяў, не была засвоена. А на пачатку былі заслухаліся ў тыя нібы справядлівыя, амаль святыя лозунгі: "Роўныя з роў-нымі, вольныя з вольнымі!.." Хапатліва пераймалі чужое, забываліся сваё, прадзедаў-скае, спрадвечнае. Можа таму, што гістарычныя перапетыі лёсу беларускага этнасу (патрэба-непатрэба ў уніях-саюзах, прыгадаем і Крэўскую 1386 года) пачаліся яшчэ на ўзроўні эпохі ранняга Сярэднявечча
Пэўна, ува ўсіх, каму не абыякава будучыня свайго народа, на слыху словы беларускага будзіцеля XIX ст., паэта-дэмакрата Францішка Багушэвіча: "Не пакідайце мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!"
А няўжо забыты змагарныя, нацыятворныя запаветы волата беларускага духу Янкі Купалы? Так што праблема, уздыманая Нілам Гілевічам на працягу ўсяго яго творчага шляху, як аб гэтым пераканаўча сведчыць зборнік "Мой тэстамэнт", дпя беларускіх творцаў; асветнікаў, паэтаў, мысляроў - не новая.
У Ніла Гілевіча ж не радавога прадстаўніка беларускай культуры, літаратуры пісьменні-ка-думанніка праблема "мова - народ" складае цэлую праграму творчасці. Таленавіты паэт пасля-доўна, мужна неадступна стаіць на варце беларускага Слова.
Пакуль з пагардаю ад нас
Не адступіўся дух Купалы -
Пільнуйма зніч, каб не пагас,
Каб быў запас агню трывалы.
Каб душы, вывеўшы з турмы,
Як пад прысягаю, сурова
На свет на ўвесь сказалі мы
Сваё не сказанае слова!
Зварот да суайчыннікаў, цэлага народа ў творах паэта змяняецца эскападай супроць чынавенства, глухога да лёсу мовы народа, яго будучыні, у тым ліку чыноўнікаў з вучоных, абы-якавых да роднай мовы, калі не варожых ёй. Творца шырока кары-стаецца досціпам, іроніяй, сарказмам, уласцівымі яму як мас-таку слова.
У цэлым жа паэт спавядае аптымізм што да будучыні бела-рускай мовы, нягледаячы на ўсе гістарычныя перапетыі жыцця беларускага народа і сённяшнія яго рэаліі.
Родная мова! Ты воч не расі!
Лёс твой - свабода.
Іменна ты незалежнасць дасі
Духу народа.
Ты - чыя веліч, і моц, і краса
Толькі ўзыходзяць.
Ты - чыя слава наперадзе ўся,
У тысячагоддзях.
Не будзем удаваць з сябе вялікіх аптымістаў. Але сёння, калі лёсы Бацькаўшчыны важацца на шалях Гісторыі, важна мець мужоў-палітыкаў і мужоў-празарліўцаў, мысляроў, паэтаў ад Бога. Ім наканавана бачыць, што там, за паваротам.
Арсень Ліс.
З увагай да прыродных заканамернасцяў беларускай мовы
Абязбольны - абязбольвальны - абязбольваючы . Усе гэтыя словы - аддзеяслоўныя ўтварэнні, толькі выкарыстаныя пры гэтым розныя словаўтвараль-ныя сродкі: суфіксы - н -, - льн -, - уч . "Тлумачальны слоўнік беларус-кай мовы" (Том 1. 1977, с. 92) падае: "Абазбольваючы, -ая, -ае. Які служыць для абязбольвання"
Беручы пад увагу штуч-насць для беларускай мовы дзее-прыметнікаў з суфіксам -уч-(-юч) , навязаных нашай мове ўсеса-юзным стандартам, слоўнікі неза-лежнай Беларусі пачалі фіксаваць пашыраныя ў маўленні. прымет-нікавыя адпаведнікі з суфіксамі - льн-, -н- і інш. Так, "Русско-бело-русскнй словарь" 1993 года падае: "Обезболнвающий, прил. Абяз-больвальны; обезболывающие сре-дства - абязбольвальныя сродкі (Т. 1, с. 268).
Прыметнік абязбольвальны , аднак, грувасткі (5 складоў) і немілагучны сваёй структурай (...больваль...), таму на яго месцы ўзнік больш прыдатны эквівалент-утварэнне ад формы закончанага трывання дзеяслова абязболіць . I гэта заканамерна: абязбольны - які служыць для абязбольвання, а гэтае слова тлумачыцца так: "Абязбольванне, н. Дзеянне павод-ле знач. дзеясл. абязбольваць - абязболіць" . Адсюль натуральным ёсць і ўтварэнне ад формы закон-чанага трывання - "Абязболіць, зак. што. Зрабіць бязбольным. Абязболіць зуб замарожваннем " (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. 1996, с. 26). Таму і з'явіўся адпаведны пры-метнік з высокапрадукцыйным суфіксам -н- : абязболь-н-ы. "I не чуў тае аперацыі, бо, кажуць, былі адмысловыя абязбольныя лекі" (Адамчык).
Прыметнік абязбольны добра стасуецца з адназоўнікавым утварэннем бязбольны , выкарыстаным ў слоўніку пры тлума-чэнні слова абязболіць . У мове, такім чынам, узнік куст аданка-ранёвых слоў, простых сваёй будовай і выразных семантыкай: бязбольны ('які не мае болю'), абязбольны ('які абязбольвае') і абязболены ('які страціў боль').
Такім чынам, з названых варыянтаў найболып прыдатным словам ёсць абязбольны .
Чацвярцёвы - чацвярцічны. "Ён (Гаўрыла Гарэцкі - П.С.) заснаваў беларускую школу эколагаў-спецыялістаў у чацвяр-цёвай геалогіі, быў старшынём беларускай антрапагенавай камісіі АН СССР і савецкай секцыі Між-народнага саюза па вывучэнні чацвярцёвага перыяду (Радзім Гарэцкі. Якуб Колас і браты Гарэцкія // Роднае слова. 2004. № 5. С. 81). " У гонар Якуба Коласа адну з світ чацвярцёвых адкладаў Пра-Нёмана Гаўрыла Гарэцкі назваў "Коласаўскай" (Тамсама).
Акадэмікам Р. Гарэцкім тут выкарыстаны натуральны тэрмін чацвярцёвы ( чацвярцёвая геалогія, чацвярцёвы перыяд, чац-вярцёвыя адклады), які адпавядае словаўтваральнай сістэме бела-рускай мовы, дзе прыметнікі ад асновы лічэбнікаў (адлічэбніка-вых назоўнікаў) ўтвараюцца з выкарыстаннем суфікса -ов-(-ёв-) : двайковы, трайковы, чацвярковы, семярковы, дзесятковы і пад. Ут-варэнні на -овы/-ёвы- замацаваныя тэрміналагічнымі даведнікамі (Тэрміналагічны даведнік па вы-шэйшай матэматыцы для ВНУ. Мінск, 1993). Выкарыстоўваюцца яны і ў навучальна-метадычнай літаратуры: "Прырода сілаў, якія забяспечваюць трацёвую і чац-вярцёвую структуру ДНК" (В.С. Лучко. Біяфізіка. Метадычныя парады для лабараторных работ. Гродна, 1998. С. 38).
За савецкім часам тут выкарыстоўваліся "запазычаныя з рускай мовы прыметнікі на - ічны(-ычны) , якія ўтвораны ад асноў парадкавых лічэбнікаў: пярвічны, трацічны, чацвярцічны... " (Грама-тыка беларускай мовы. Т. 1. Мар-фалогія. Мн., 1962. С. 220).
На жаль, нашыя акадэміч-ныя слоўнікі пры перавыданні яшчэ ўсё паўтараюць усесаюзныя формы на -ічны(-ычны) . Як тут не нагадаць словы знакамітага Ула-дзіміра Калесніка: "... руска-беларуская мяшанка выдаецца ідэальнаю літаратурнаю моваю. Зрэшты, такую мову яны чуюць і ад настаўнікаў у школе, і са школы прыносяць дамоў, яе чу-юць па радыё і г.д." (Ліст да Дзм. Бугаёва // Полымя. 2004. № 3. С. 206).
Землятрус - землятрасенне. Перакладныя акадэмічныя слоўнікі савецкага часу фіксуюць тое самае слова ў абедзвюх част-ках артыкула: землетрясение - землетрасенне . I зразумела чаму: яно ёсць і адпаведным тэрмінам, а тэрміналогія была складнікам асноўнага слоўнікавага фонду, супольнага для ўсіх моваў СССР.
У жывой жа народнай мове выкарыстоўваўся больш кароткі яго варыянт - землятрус - скла-дананульсуфіксавае ўтварэнне: зямля+трэсці-землятрус : па-раўн. аднамадэльныя земляроб , землямер . Другая частка (кара-нёвая) гэтага слова ёсць у слове ператрус - нульсуфіксавага ўтварэння ад ператрэсці .
Слоўнікі 1930-1980-х гадоў не фіксавалі слова землятрус (а толькі землетрасенне ). А вось перакладныя лексіконы незалеж-най Беларусі падаюць гэтае слова як нейтральную адзінку: "Земле-трясение ср. землетрасенне, зем-лятрус . (Русско-белорусскнй сло-варь. Мн., 1993. Т.1, С. 524).
Дарэчы будзе нагадаць, што слова землятрус - нарма-ваная лексічная адзінка і ў іншых славянскіх мовах: украінск. зем-летрус , балг. земетръс .
Ад землятрус лёгка ўтвараюцца новыя словы, напрыклад землятрусны . "Выключная роля ў гэтай надзённая працы належыць школе. Толькі яна ў сучасны над-звычай сацыяльна землятрусны перыяд планеты яшчэ здольная шматаспектна папоўніць свят-лом дзіцячым душы" (М.Шавыркін. Сумленне // Роднае слова. 2004. № 5. С. 111).
Такім чынам, землятрус - нарматыўная лексічная адзінка беларускай літаратурнай мовы, яна адпавядае патрабаванням да тэрмінаў - выступае базай для ўтварэння новых слоў.
Побытавы - бытавы. Пера-кладныя слоўнікі падаюць два словы - быт і побыт як раўна-праўныя адпаведнікі да рус. быт . Так, у "Беларуска-расійскім слоў-ніку" М.Байкова і С.Некрашэвіча (1926, с. 51, 241) чытаем : " Быт , м. - быт, способ жизни. Побыт , м. - быт, способ жнзнм". I ў акадэміч-ных слоўніках: " Быт , быт, побыт" (Русско-белорусскнй словарь. 1993, Т.1, с. 135). Аднак вытворныя словы падаваліся толькі пры сло-ве, супольным з усесаюзным стан-дартам: быт - бытавы, бытавізм, бытаўшчына і інш.
I гэта зразумела: слова побыт не супадала з усесаюзным стандартам. У маўленні савецкага часу яно амаль не выкарыстоў-валася, таму і не было патрэбы ў вытворных ад яго. Нават шасці-кнігавы тлумачальны слоўнік падае побыт як адзіночнае слова. Не зарэгістраваў слова побытавы і самы аўтарытэтны даведнік - "Слоўнік беларускай мовы. Арфа-графія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне" (1987).
У незалежнай Беларусі слова побыт атрымала шырокае выкарыстанне і стала базай для ўтварэння новых слоў: побытавы, побытавасць і інш.
У Гародні ў 1-шы клас з беларускай мовай была пададзена толькі адна заява
У гарадзенскім грамадскім прэс-клубе абмеркавалі сітуацыю з беларускамоўным навучаннем у рэгіёне. Паводле статыстыкі, у вобласці на беларускай мове яшчэ навучаецца 31,9 адсотка вучняў. Але, як было зазначана, афіцыйныя лічбы не выклікаюць даверу. Прыкладам, у Горадні 36 школаў, але ў іх не засталося беларускіх класаў.
Кіраўнік гарадской арганізацыі ТБМ прафесар Аляксей Пяткевіч паведаміў, што ім уда-лося дамагчыся, каб улады дазволілі сёлета адкрыць першыя беларускія класы ў шасці сярэдніх навучальных установах Гародні: у чатырох гімназіях і дзвюх школах. Аднак самі ўлады не падмацавалі гэтае рашэнне канкрэтнымі дзеяннямі. У выніку, была пададзеная толькі адзіная заява, і беларускіх класаў па-ранейшаму няма. Тым часам у 36-й школе з польскай мовай навучання ў першы клас было пададзена каля трыццаці заяваў.
Паводле прафесара Пяткевіча, Таварыства беларускай мовы, магчыма, будзе цяпер хадайнічаць, каб улады вызначылі для беларускамоўнага навучання, напрыклад, адну з гімназіяў.
Сяргей Астраўцоў, Гародня.
Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў кастрычніку
Акаловіч Леанід Аляксан. Алейнік Іна Міхайлаўна Алейнік Юры Леанідавіч Архуцік Мікалай Аўдошчанка Валянціна Барташэвіч Антаніна Бордак Наталля Васіл. Брыцько Аляксей Бубала Антон Буйніцкая Марына Булавацкі Міхась Пятр. Булат Алена Анатольеўна Бусел Мікалай Кліменц. Бягун Рацібор Аляксандр. Бялецкі Віктар Пятровіч Валуненка Ірына Іванаўна Ваўкавыцкая Таццяна Вератынскі Кірыл Віктар. Гарніцкі Янка Андрэевіч Гіль Міхаіл Нікадзімавіч Грышчук Ганна Рыгораўна Дамарад Святлана Данілаў Уладзімір Алякс. Даржынкевіч Генрых Фел. Дзедушкова Алена Дзенісевіч Лідзія Дзеружынская Вераніка А. Дзіцэвіч Юлія Дзмітрыенка Анатоль Іван. Долбік Ларыса Рыгораўна Дудар Таццяна Аляксанд. Думанская Ганна Рыгор. Ермаковіч Леанід Іванавіч Ермаловіч Васіль Васіл. Жагалава Тарэза Міхайл. Жаўток Уладзімір Жэгалік Любоў Зволінскі Тодар Зянковіч Юрась Іўчанкоў Мікалай Мікал. Кавецекая Наталля Уладз. Казак Валянціна Казлоў Алег Яўгенавіч Калыска Раіса Рыгораўна Камкоў Пятро Каратай Уладзімір Арсен. Караткоў Мікалай Касцючэнка Ірына Каханчык Зьміцер Качаноўская Наталля Качарагіна Людміла Аляк. Клундук Святлана Сярг. Конюх Віктар Лявонавіч Краўцоў Мікалай Крой Аляксандр Ільіч Крот Міхаіл Мікалаевіч Крупіца Валянціна Кулеш Алена Кульбіцкі Сяргей Валер'ев. Кунцэвіч Зінаіда Мікал. Кутас Тамара Кушнер Васіль Федаравіч Лебедзеў Уладзімір Ануфр. Лебядзевіч Д.М. Лепешаў Іван Якаўлевіч Ліс Дар'я Алегаўна Лучко Валянцін Станісл. Люкевіч Уладзімір Паўл. Лявонава Галіна Мазырка Аляксандр Малец Таццяна Малько Вячаслаў Аляксан. Мальцава Ірына Масяйчук Аляксандр Матысюк Вера Мацвеенка Аляксандр Я. Медзяны Сяргей Віктар. Мінаў Леанід Уладзімір. Міняйла Ганна Сяргееўна Місевіч Аляксандра Мітэр Альберт Міцкевіч Уладзімір Валян. Мішчанчук Мікалай Іван. Мяснікова Кацярына Навумчык Іосіф Адамавіч Несцярук Валерый Фёдар. Осіпава Аляксандра Палсцюк Валеры Віктар. Палубятка Іосіф Панамарова Лізавета С. Піліпенка Алена Пракаповіч Ілля Мікал. Праневіч Генадзь Мікал. Пунько Вольга Язэпаўна Пярова Маргарыта Сярг. Пярова Наталля Юр'еўна Пяткевіч Лізавета Алег. Раманцоў Зміцер Уладзім. Розберг Дзяніс Уладзімір. Рудзенак Алег Рудовіч Алена Русіновіч Іван Кузьміч Рындзевіч Вячаслаў Савацееў Кім Сяргеевіч Савіч Яўген Сагановіч Яніна Генадз. Сакевіч Уладзімір Клемен. Святоха Генадзь Уладзім. Сёмкіна Вольга Віктар. Семянчук Валеры Семянчук Генадзь Сенькавец Уладзімір Адам. Сідарчук Кірыл Валер'евіч Сікора Алег Георгіевіч Сімановіч Мікалай Мікал. Смашная Марына Уладзім. Спосабаў Іван Іванавіч Станеўская Людміла Станкевіч Георгій Стральцоў Алесь Уладзім. Суднік Святлана Георг. Сухаверхі Андрэй Сямён. Сухарэвіч Віталь Пятровіч Сухоцкі Андрэй Алякс. Сцежкін Кірыла Аляксан. Сялюк Іван Сямёнава Анастасія Васіл. Сямёнаў Віталь Трафімчык Сяргей Алякс. Трунова Ірына Сцяпанаўна Угрын Аляксандр Сярг. Фалейчык Алесь Філіповіч Дзіяна Леанід. Хадачок Міхаіл Хадневіч Цімафей Хархардзін Уладзіслаў Цішкевіч Юлія Іванаўна Чайкоўскі Павел Іванавіч Чмарава Марына Шалястовіч Людміла Вас. Шаршнёва Наталля Анат. Швед Іна Анатольеўна Шохан Вольга Шуй Вольга Васільеўна Шыдлоўскі Раман Яўген. Яроменкаў Аляксандр Л.
ПРЭС-РЕЛІЗ
З верасня 2006 года ў сеціве з'явіўся ўнікальны рэсурс "Нашыя дзеткі" ( dzietki.org). Сайт створаны энтузіязмам і намаганнямі маладых сем'яў.
Нашая ўнікальнасць трымаецца на трох фактарах: беларускасць, сучаснасць і рэальнасць. Гэта значыць, што мы не разважаем, ад няма чаго рабіць, пра даўно мінулыя падзеі, а проста і нязмушана ствараем ўласнае жыццё. Пачу-ваемся гаспадарамі на сваёй зямлі: мы нарадзілі тут! I калі гэты свет не такі дасканалы, як мы хочам - будзем змяняць яго.
Сайт - гэта месца нашых сустрэчаў паміж спатканнямі, "пясочніца", у якой можна пагаманіць, знайсці патрэбную інфармацыю, абмяняцца ідэямі, калі накрапвае дождж, спяць дзеці, гатуецца боршч і няма ніякіх шанцаў убачыцца оф-лайн. Гэта спосаб пераадолець сацыяльную ізаляцыю цяжарнай кабеты, кормячай ці шматдзетнай маці.
Дзякуючы, новаму сайту, маленькія беларусы могуць гадавацца панаску проста і весела, не думаць з маленства пра шматпакутны лёс нацыі і калгасныя будні квітнеючага білінгвізму. "Нашыя дзеткі" - гэта нашыя мульцікі, гульні, песні, размалёўкі, казкі і вершы, гэта конкурсы малюнкаў, фатаздымкаў і сцэнароў.
Бацькі "Нашых дзетак" маюць надзейную падтрымку сяброў, якіх знаходзяць пры дапамозе форуму. Атрымаць адказ на праблемнае пытанне дапамагаюць спецыялісты (юрысты, лекары, псіхолагі, інш.). Кампетэнцыі бацькоў ма-цуюцца артыкуламі на тэмы адукацыі і выхавання, здароўя і адпачынку, хатняга побыту і кар'еры.
Dzietki.org - не чарговы самадастатковы віртуальны праект. Сайт - гэта спосаб міжсямейнага супрацоўніцтва. Дзякуючы "Нашым дзеткам" ужо створаная бібліятэка і нядзельны гурток для маленькіх, набраныя групы ў беларускія садкі. Праз сайт мы дамаўляемся пра вялікія сямейныя вандроўкі і шпацыры па горадзе, прызначаем паседжанні бацькоўскага камітэту і замаўляем фотасесіі.
Модны дызайн, зручная навігацыя, пастаяннае аднаўленне, прагноз надвор'я, афіша, навіны, рассылка, 82 зарэгістраваныя карыстальнікі, больш за 2500 штодзённых праглядаў - і гэта яшчэ не ўсё. Мы адкрытыя да супрацоўніцтва.
Расцем беларусамі!
21.09.2006
Дванаццаць апосталаў
26 жніўня ў Заслаўі адбылося свята горада. Той, хто быў у горадзе зранку мог адчуць набліжэнне свята, прынамсі горад быў чыстым, як защсёды праводзілі свя-точны кірмаш. Усё як звычайна.
Але гэтае свята сталася ўніка-льным, запамінальным ды незвычайным. Да гэтай падзеі спрычыніліся студэнты і не толькі мастацкіх спецыяльнасцяў, але і тыя, хто цікавіцца гісторыяй ды культурай, з розных навучальных устаноў. Імі пад кіраўніцтвам Г. Лойкі на пясчаным кар'еры былі створаны з пяску выявы 12 апосталаў. Паспрыяла гэтаму і надвор'е. Калі 25-га верасня ішоў дождж, то святочны дзень быў сонечным. Прыходзіла шмат людзей, кожны мог паглядзець вынікі творчасці. Хтосьці казаў: "Колькі тут жывём, але такой прыгажосці не бачылі."
Дарослыя глядзелі з захапленнем, а дзеці спрабавалі зрабіць свае творы мастацтва. Тут скрыжаваліся справа, культурны адпачынак, пераемнасць пакаленняў.
А калі згадаць пра родную мову, то ўсе тут размаўлялі па-беларуску. Бо як жыве Новы запавет, так будзе жыць і родная мова, невычэрпная крыніца духоўных скарбаў нашага вялікага народу.
Адраджэнец новага часу
Слова на развітанне з Віктарам Шматавым
На 71м годзе жыцця адышоў у вечнасць вядомы мастак, доктар мастацтвазнаўства, педагог, чалавек шырокай эрудыцыі, шчыры беларус Віктар Шматаў. Не стала асобы, магутнай постаці ў нашай культуры, якая зрабіла вялікі ўплыў не толькі на развіццё мастацтвазнаўчай навукі, але і на шырокае кола людзей, якія былі знаёмыя з ім. Пасля Лявона Баразны ён быў адным з тых, хто пашыраў тэрыторыю беларускай духоўнасці, прапагандаваў адметнасць і самабытнасць нашай культуры. Шмат хто з беларускіх мастакоў, што пачыналі свой творчы шлях ў 7080я гады, абавязаныя яму як прароку і прапаведніку беларушчыны. Сябра Таварыства беларускай мовы ён востра адчуваў сённяшні стан роднага слова. Верыў у тое, што беларускае мастацтва, тэатр, кіно, сродкі масавай інфармацыі вырвуцца з палону накінутых ланцугоў, і беларускае слова стане найгалоўнейшым чыннікам абароны незалежнасці краіны.
Віктар Фёдаравіч Шматаў нарадзіўся 9 траўня 1936 года ў Камарыне Брагінскага раёна. Выхаванец дзіцячага дома, ён з ранняга дзяцінства спазнаў усе цяжкасці, якія выпалі на яго долю, ды прага да малявання прывяла яго на тую сцяжынку, адкуль пачаўся Мастак. У 1955 годзе скончыў Менскую мастацкую вучэльню. Потым быў Беларускі тэатральнамастацкі інстытут, дзе вучыўся ў А. Мазалёва, П. Любамудрава, С. Геруса. Па заканчэнні інстытута, з 1963 года ён - удзельнік мастацкіх выстаў. Як навуковец даследуе кніжную і станковую графіку Беларусі, мастацкую графіку Францішка Скарыны. Сёння ніводная навуковая праца пра спадчыну Ф, Скарыны не абыходзіцца без спасылак на грунтоўныя даследаванні Віктара Шматава. Ягоная Скарыніяна - адзін з важкіх набыткаў у даследаванні эпохі Рэнесансу і ролі ў ёй Францішка Скарыны.. Імя Віктара Шматава, як вучонага, вядома ўсяму навуковаму свету, які цікавіцца беларускімі старадрукамі. Яму належыць манаграфія "Сучасная беларуская графіка", кнігі пра Людвіга Асецкага, Міхася Філіповіча, Міхася Сеўрука, Алесю Паслядовіч.
Брагінская зямля, адкуль пайшоў у свет Віктар Шматаў, спазнала чарнобыльскую навалу. І гэтая тэма займала значнае месца ў ягонай творчасці. Ён працаваў непасрэдна ў зоне, з натуры пісаў асірацелыя, забруджаныя радыяцыяй хаты, якія потым скідвалі ў глыбокія, як бездань, ямы. Мастак, уражаны экалагічнай катастрофай, стварыў цэлую серыю карцін, прысвечаных Чарнобыльскай трагедыі. Яшчэ зусім нядаўна, у траўні месяцы гэтага года, у сценах Нацыянальнага мастацкага музея адбылася выстава, дзе цэнтральнае месца займалі творы з гэтай серыі: "Лёс", "Пакінутая вёска", "Пакінутыя палі", "Жанчына з чарнобыльскай зоны". Ягоныя вандроўкі па забруджанай радыяцыяй малой радзіме не прайшлі бясследна, кепска адбіліся на здароўі. Але, як бы ні было, В. Шматаў працягваў працаваць. Ён пэўны час быў загадчыкам аддзела старажытнай беларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, чытаў курс лекцый у вядучых навучальных установах Менска. Па выхадзе на пенсію, да апошняга часу, працаваў вядучым навуковым супрацоўнікам у аддзеле вышэйзгаданага Інстытута.
Сакратарыят ТБМ імя Францішка Скарыны, сябры па творчай суполцы "Пагоня" смуткуюць з прычыны вялікай страты, якую панесла нашая культура, і выказваюць шчырае спачуванне сям'і Віктара Шматава, ягоным сваякам, калегам, сябрам.
Разам і ў адзін час!
Кніга пад назвай "Краю мой - Нёман" з'яўляецца ў нейкім сэнсе знакавай. Выдадзена роўна 20 гадоў назад (1986, "Мастацкая літаратура, наклад 5 тысяч асобнікаў). На яе старонках змешчаны творы лепшых на той час пісьменнікаў Гарадзеншчыны. Наўрад ці калі ў нас будзе выгадаваная такая кагорта талентаў разам і ў адзін час!
Асаблівая падзяка галоўнаму рэдактару выдання Юрку Голубу, укладальнікам Артуру Цяжкаму, Дануце Бічэль, Аляксею Карпюку, Аляксею Пяткевічу, рэцэнзенту Яўгену Лецку. Гэта яны распрацавалі канцэпцыю кнігі, выбралі найбольш зручны спосаб размяшчэння матэрыялаў - па раздзелах.
Уступ "Галасы Наднёмання" належыць пяру Васіля Быкава. Ён паразважаў аб літаратурных шляхах сяброў па творчым цэху. Каму, як не гэтаму мастаку слова, ведаць пра слабыя і моцныя бакі творчасці таварышаў па Саюзу пісьменнікаў (і не толькі) - жыхароў Гарадзенскай зямлі! Адчуваецца, што Васіль Уладзіміравіч выпеставаў радкі ў сэрцы і у сваёй манеры, стрымана і скупа, але раздольна для разваг выклаў на паперы свой роздум.
Багаты раздзел "Паэзія". Наш край заўсёды славіўся вершаскладальнікамі. Ёсць з каго браць прыклад. Максім Багдановіч правёў дзяцінства ў Гародні і ўвабраў ў сэрца яго прыгажосць, а потым увасобіў у яркіх незабыўных вобразах. Маладая Зоська Верас у міжваенны час шчыра працавала над паэтычным радком. Побач з ёй складалі вершы барацьбіты за сацыяльную справядлівасць Міхась Краўцоў, Сяргей НовікаўПяюн, Анатоль Іверс…
У зборніку змешчаны вершы Д. Бічэль, С. Валодзькі, У. Васько, М. Дуксы, А. Кавалюк, А. Руцкай, М. Шаўчонак, У. Шурпы, В. Ададуравай, Р. Бялячыца, М. Скоблы, М. Мельніка, А. Цыхуна і іншых.
Раздзел "Проза" адкрывае твор Аляксея Карпюка "Успамін з дзяцінства", прысвечаны сябру - Ваню Кучынскаму. Апавяданні іншых аўтараў таксама прыцягваюць увагу Яўгена Кухты, Пятра Лісіцына, Алега Наважылава, Анатоля Мацакова, Артура Цяжкага, Лідзіі Ялоўчык, Алега Жамойціна…
Раздзел "Успаміны, крытыка, спадчына" увабраў творы навукоўцы Святланы Мусіенкі, літаратуразнаўцы Аляксея Пяткевіча, паэткі Ларысы Геніюш, празаіка Міхася Дуброўскага, краязнаўцы Апанаса Цыхуна.
Адзі з ўкладальнікаў кнігі, прафесар Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я.Купалы Аляксей Пяткевіч узгадвае:
Мы як укладальнікі працавалі з аўтарамі. Стараліся справіцца ў вызначаныя тэрміны. Вялікіх праблем не ўзнікала. Мала хто ведае, што акрамя гэтай кнігі былі падрыхтавана да друку яшчэ дзве. Але яны, на жаль, не былі выдадзеныя. А што да зборніка "Краю мой - Нёман", то ён атрымаўся змястоўным.
Колькасць вядомых прозвішчаў яшчэ не ёсць паказчыкам якасці твораў. На шчасце, не ў нашым выпадку. І сёння, праз 20 гадоў, перагарнуўшы апошнюю старонку кнігі, бачыш, што гродзенскія пісьменнікі застаюцца "на вышыні".
У цэлым зборнік сведчыць, што творцы гарадзенскага рэгіёна падтрымалі добрыя традыцыі, закладзеныя папярэднікамі. Іншая справа, што адышлі ў нябыт тыя ж Артур Цяжкі, Уладзімір Шурпа, Васіль Быкаў, Ларыса Геніюш, Аляксей Карпюк, Анатоль Іверс, Лідзія Ялоўчык, Апанас Цыхун і іншыя. Калі за паэтычны цэх асаблівай трывогі няма, то за прозу трывожна. Мала сёння на Гарадзеншчыне аўтараў, якія спецыялізуюцца на напісанні апавяданняў, аповесцяў, раманаў. Заўсёды бедным наш край быў на драматургаў.
Таму напачатку і напісалася, што наўрад ці калі ў нас будзе выгадаваная такая кагорта талентаў разам і ў адзін час!
Антон Лабовіч, Горадня.
У МЕНСКУ АДБЫЛАСЯ ПРЭЗЕНТАЦЫЯ БЕЛАРУСКАМОЎНЫХ ІНТЭРНЕТ-ПАРТАЛАЎ І ВУЧЭБНЫХ ДАПАМОЖНІКАЎ ДЛЯ ПЕДАГОГАЎ І БАЦЬКОЎ
21 верасня ў Менску адбылася прэзентацыя беларускамоўных інтэрнетпарталаў для педагогаў і бацькоў. Іх падрыхтавалі грамадскія арганізацыі "Цэнтар Супольнасць", "Таварыства беларускай школы" і "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны", а таксама сацыяльнапедагагічнае грамадскае аб'яднанне "Чазенія".
Адкрываючы прэзентацыю, каардынатар адукацыйнага аддзела "Цэнтра Супольнасць" Тамара Мацкевіч зазначыла, што "грамадскія арганізацыі ўзялі на сябе сацыяльнакультурную місію выхавання нацыі, паколькі айчынная сістэма адукацыі не выконвае такую місію і не атрымала дзяржаўны заказ на яе ажыццяўленне". Паводле яе слоў, прадстаўленыя электронныя і друкаваныя дапаможнікі закліканы зрабіць беларускую школу "сучаснай, прэстыжнай, канкурэнтаздольнай і дэмакратычнай".
Старшыня ТБМ Алег Трусаў звярнуў увагу на вастрыню сітуацыі ў айчыннай школе пасля пераводу выкладання гісторыі і геаграфіі ў рускамоўных адукацыйных установах на рускую мову. "Аднак аўтары гэтых новаўвядзенняў спазніліся на 15 гадоў, бо ў краіне створана нацыянальная гісторыя, школа і ментальнасць", - сказаў А. Трусаў.
Каардынатар інфармацыйнага партала для настаўнікаў http://nastaunik. info Алена Кулаева паведаміла, што на ім размешчана сайтбібліятэка з унікальным зборам літаратуры па метадычнай і грамадзянскай адукацыі, а таксама нацыянальным выхаванні. "Партал знаёміць з тэндэнцыямі адукцыі ў свеце, з інавацыйнымі тэхналогіямі і метадамі выхавання, заснаванымі на дэмакратычных каштоўнасцях, а таксама вынікамі выкарыстання гэтых тэхналогій у Беларусі.
Паводле слоў каардынатара партала "Нашыя дзеткі" dzietki.org, Крысціны Вітушкі, ён створаны ў дапамогу сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей па-беларуску.
Марат ГАРАВЫ, БелаПАН.