№ 1 (789) 3 СТУДЗЕНЯ 2007 г.
З Калядамі, шаноўныя беларусы!
Адносна суверэнітэту наша палітычная эліта адзіная як ніколі
"Газавая вайна" скончылася, праблемы ў беларускай эканомікі засталіся. Засталіся і выказванні беларускіх палітыкаў па пытаннях суверэнітэту і незалежнасці.
Прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка:
- Беларусь не мае намеру паддавацца на газавы шантаж Расеі. Пакуль ідзе шантаж, і калі яны далей будуць ісці гэтым шляхам, то мы ў зямлянкі пойдзем, а не паддамося!
29.12.2006 г.
Дэпутат палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Сяргей Касцян:
Расея ставіць перад намі адно пытанне - каб мы адмовіліся ад сваёй незалежнасці і сталі ці то нейкай аўтаноміяй, ці то расейскай губерняй. З гэтага ўсё і пачалося, але гэтага ніколі не будзе. Беларусь была, ёсць і будзе незалежнай краінай, і мы нікому не дазволім, нават вялікай і братняй Расеі, з намі размаўляць мовай сілы і шантажу. Тым болей, што Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Еўропы і яе неяк адлучыць ад Еўропы або абкласці, як ваўка чырвонымі сцяжкамі, немагчыма.
Але мы таксама маем права закрыць вентылі, пакуль Расея не прыме нашых патрабаванняў наконт цэнаў, мы маем права забараніць перапампоўванне газу праз нашу тэрыторыю. Адначасна мы маем права звярнуцца да Еўразвязу, каб там улічылі нашы мэты, нашы патрабаванні і наша права, і яны павінны паўплываць на Расею і сказаць, што тая не мае права дыктаваць толькі сваю рынкавую волю. У беларусаў таксама ёсць рынкавая воля.
28.12.2006 г.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, лідар Ліберальнадэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч.
Наша пазіцыя цалкам зразумелая і ясная - мы не адступім ад суверэнітэту Рэспублікі Беларусь ні на крок. Мы не можам саступаць амбіцыям людзей толькі таму, што ў іх шмат грошай. І калі Расейская Федэрацыя хоча атрымаць унутры сваёй краіны пэўныя палітычных рухі, дык яна іх атрымае.
Калі Крэмль гаворыць, што ў дадзеных перамовах няма ніякай палітыкі, а дзейнічаюць выключна эканамічныя фактары, дык нам цудоўна зразумела, што гэта - звычайная казка. З нашага, беларускага боку, мы нічога не рабілі для пагаршэння дачыненняў з Расеяй, пра што ўчора сказаў прэм'ер Сідорскі. А цяпер няхай расейскі народ пабачыць, хто што каму абяцаў, і што насамрэч робіцца.
Я не аднойчы казаў, што суверэнітэт Беларусі - найдаражэйшае, што нам калісьці далі. І калі ва ўнутраных пытаннях беларуская эліта не заўжды разумее адно аднаго, дык гэта не гаворыць пра тое, што ў падыходзе да суверэнітэту ў нас ёсць нейкія разыходжанні. Няма разыходжанняў! Ні ў мяне з маёй ідэалогіяй, ні ў іншых таварышаў з іх ідэалогіяй. Адносна суверэнітэту наша палітычная эліта адзіная як ніколі.
29.12.2006 г.
Кропля камень точыць...
У мінулым 2006 годзе была перервана традыцыя выпуску беларускамоўных перакідных каляндароў. На 2005 год быў выдадзены перакідны каляндар "Беларускія асветнікі", і на гэтым усё спынілася. На працягу 2006 года ТБМ неаднаразова звярталася ў Міністэрства інфармацыі па гэтым пытанні. Але спачатку патрымкі там не знайшлі.
Тады мы звярнуліся ў Міністэрства культуры, дзе нашую ідэю выдаць перакідны каляндар да юбілею Купалы і Коласа падтрымалі. І вось мы нарэшце маем вынік. Калі надзеі амаль ужо не было.
Па заказу Міністэрства інфармацыі у Маладзечанскай друкарні быў надрукаваны накладам 3000 асобнікаў перакідны каляндар "125 гадоў з дня нараджэння" (Янкі Купалы і Якуба Коласа).
На каляровай вокладцы каляндара мастак удала скампанаваў скульптуры Якуба Коласа і Янкі Купалы на фоне восеньскага парка Янкі Купалы ў Менску.
Пачынаецца каляндар з дзвюх падрабязных біяграфій нашых класікаў літаратуры з іх партрэтамі. Нажаль далей беларуская мова ўжываецца толькі ў назвах месяцаў і дзён тыдня, а ўсё астатняе зроблена паруску.
Тым не менш, там адзначаны дні народзінаў беларускіх пісьменнікаў, мастакоў, актораў, кампазітараў і іншых дзеячоў культуры і навукі Беларусі. Есць і цікавыя гістарычныя даты, накшталт пачатку будаўніцтва Нясвіжскага замка. Есць тут і розныя вершыкі, але толькі рускамоўныя. Такім чынам мы маем кампрамісны варыянт, і гэта лепш, чым нічога.
Аднак на гэтым спыняцца нельга, і я прапаную сябрам ТБМ у пачатку наступнага 2007 года звяртацца ў Міністэрства інфармацыі надрыхтаваць да друку цалкам беларускамоўны перакідны каляндар. Ен можа быць прысвечаны помнікам нашага дойлідства, беларускаму фальклору, або гісторыі беларускага касцюма ці народнай керамікі.
Таму я прапаную набываць каляндар, які выйшаў, і ўжо зараз думаць пра наступны.
Старшыня ТБМ Алег Трусаў.
Сябру ТБМ Паўлу Севярынцу споўнілася 30
Сакратарыят ТБМ , рэдакцыя газеты " Наша слова " шчыра віншуюць актыўнага сябра ТБМ Паўла Севярынца з 30- годдзем .
Мы упэўненыя , што цвёрды беларускі дух дапаможа табе , Паша , адолець усе выпрабаванні і прадоўжыць службу Беларусі так , як служыў дагэтуль .
Сакратарыят ТБМ, рэдакцыя "Нашага слова".
Заява Сакратарыяту ГА ТБМ імя Ф. Скарыны
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоду перакананняў.
Тым не менш у нашай краіне ў асобных рэгіёнах працягваецца пераслед людзей, якія выяўляюць актыўную грамадзянскую пазіцыю. Пра гэта сведчыць новая акцыя супраць кіраўніка Баранавіцкай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы Віктара Сырыцы. Спачатку яго пазбавілі працы, цяпер, калі гэта не дасягнула мэты, на ягонай кватэры падчас ператрусу былі нібыта знойдзеныя баявыя патроны.
Мы ведаем Віктара Антонавіча Сырыцу як выключна сумленнага і добразычлівага чалавека, шчырага патрыёта Беларусі, які змагаецца за свае ідэалы адзінай зброяй, якая ў яго ёсць - а, менавіта, Словам.
Сакратарыят ТБМ рашуча асуджае метады, якія баранавіцкія ўлады выкарыстоўваюць супраць грамадскай і палітычнай дзейнасці В.А.Сырыцы, і патрабуе спыніць пераслед слыннага педагога і актывіста ТБМ.
(Заява накіравана на адрас старшыні Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта сп. Дзічкоўскага Віктара Іванавіча)
Юбілейныя даты 2007 года
1 студзеня - 540 гадоў з дня нараджэння Жыгімонта II Старога (1467- 1548), Вялікага князя літоўскага і караля польскага.
1 студзеня - 60 гадоў з дня нараджэння Анатоля Іванавіча Кудраўцова (1947-2002), пісьменніка, драматурга.
1 студзеня - 60 гадоў з дня нараджэння Яўгена Іванавіча Хвалея , пісьменніка,
1 студзеня - 40 гадоў з часу заснавання выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі" (Мінск, 1967 г.).
3 студзеня -- 70 гадоў з дня нараджэння Васіля Сямёнавіча Гігевіча , пісьменніка.
9 студзеня - 110 гадоў зз дня нараджэння Васіля Антонавіча Шашалевіча (1837-1941), драматурга.
15 студзеня -- 80 гадоў з дня нараджэння Галіны Ануфрыеўны Васілеўскай , пісьменніцы.
17 студзеня - 275 гадоў з дня нараджэння Стані-слава Аўгуста Панятоўскага (1732-1798), апошняга Вялікага князя літоўскага і караля польскага, мецэна-та, які нарадзіўся ў Воўчыне Камянецкага раёна, дзе і быў пахаваны.
18 студзеня - 125 гадоў з дня нараджэння Іосі-фа Рыгоравіча Лангбарда (1882-1951), архітэктара, аднаго з заснавальнікаў савецкай архітэктуры Бела-русі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.
20 студзеня - 115 гадоў з дня нараджэння Брані-слава Адамавіча Тарашкевіча (1892-1938), грамадскага палітычнага дзеяча, літаратара, акадэміка.
21 студзеня - 100 гадоў з дня нараджэння Міко-лы Фёдаравіча Садковіча (1907-1968).
30 студзеня - 85 гадоў з часу ўтварэння ў Мен-ску Інстытута беларускай культуры (Інбелкульт).
31 студзеня - 115 гадоў з дня нараджэння Алеся Кандратавіча Гурло (1892-1938), паэта.
31 студзеня - 50 гадоў з часу заснавання Нацы-янальнага музея гісторыі і культуры Беларусі (адкры-ты ў 1967 г., Мінск).
4 лютага - 120 гадоў з дня нараджэння Фабіяна Гіляравіча Шантыра (1887-1920), пісьменніка, публіцыста, грамадскага дзеяча.
8 лютага -- 70 гадоў з дня нараджэння Германа Іларыёнавіча Кірылава , пісьменніка.
8 лютага - 60 гадоў з дня нараджэння Міхася Паў-лавіча Кенькі, літаратуразнаўца і перакладчыка.
11 лютага - 200 гадоў з дня нараджэння Напа-леона Орды (1807, Іванаўскі р-н - 1883), мастака, кампа-зітара, піяніста і педагога.
14 лютага - 100 гадоў з дня нараджэння Алеся Звонака (сапр. Пётр Бары-савіч, 1907-1996), паэта, перакладчыка.
14 лютага - 70 гадоў з дня нараджэння Міхася Лявонавіча Стральцова (1937-1987), пісьменніка, крытыка, перакладчыка.
17 лютага - 170 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Міхайлавіча Ельскага (1837, Чэрвенскі р-н -1896), вучонага біёлага, географа, геолага, падарож-ніка.
21 лютага -- Міжнародны дзень роднай мовы.
25 лютага - 50 гадоў з дня нараджэння Алеся Пісьмянкова (Аляксандр Уладзіміравіч, 1957-2004), па-эта.
26 лютага - 75 гадоў з пачатку выдання газеты "ЛіМ" - органа Саюза бела-рускіх пісьменнікаў у 1932- 2002 гадах.
28 лютага - 70 гадоў з дня нараджэння Георгія Якаўлевіча Галенчанкі (1937, г. Петразаводск), гісторыка-медыявіста, док-тара гістарычных навук.
29 лютага - 135 гадоў з дня нараджэння Вітоль-да Каятанавіча Бялыніцкага - Бірулі (1872-1957), жывапісца - пейзажыста, на-роднага мастака Беларусі.
Люты - 60 гадоў таму Менскі велазавод выпусціў першую прадукцыю.
3 сакавіка -- 940 гадоў ад першага ўпамінання пра Менск у "Аповесці мі-нулых гадоў".
4 сакавіка - 225 гадоў з дня нараджэння Казі-міра Ельскага (1782, Пухавіцкі р-н - 1867), скульп-тара, першага прафесара ў Беларусі.
6 сакавіка - 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Якубавіча Крукоўскага , мастака - плакатыста
11 сакавіка - 120 гадоў з дня нараджэння Але-ся Гаруна (сапр. Аляксандр Уладзіміравіч Прушынскі, 1887, Мінскі р-н - 1920), пісьменніка і дзеяча нацыя-нальна-вызвольнага руху.
12 сакавіка (27 лютага па старым стылі) - 90 гадоў з часу перамогі Лю-таўскай рэвалюцыі ў Расіі, у выніку якой скінута цар-скае самадзяржаўе.
20 сакавіка -- 100 гадоў першай беларускай трупе Ігната Буйніцкага, пра-фесійнага беларускага тэат-ра (в. Празарокі Глыбоц-кага р-на, 1907-1913).
20 сакавіка - 80 гадоў з дня нараджэння Хве-дара Змітравіча Жычкі , пі-сьменніка, перакладчыка.
21 сакавіка - 460 гадоў з дня нараджэння Ма-цея Станіслава Стрыйкоўскага (1547-каля 1590 ці 1593), польскага краніста, які жыў і працаваў на тэ-рыторыі ВКЛ, аўтар пер-шай друкаванай гісторыі ВКЛ "Кроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі" (1582 г.).
27 сакавіка -- 80 гадоў з дня нараджэння Галі-ны Георгіеўны Васюковай , пісьменніцы.
29 сакавіка - 50 гадоў з дня нараджэння Ірыны Міхайлаўны Вялянковай (1957, Менск), альпіністкі, майстра спорту СССР між-народнага класа. Яна пер-шая грамадзянка Беларусі, якая здзейсніла ўзыходжанне на вяршыню Шыша-Пангша (Гімалаі) у 1992 г.
31 сакавіка -- 35 гадоў выдавецтву "Мастацкая літаратура".
1 красавіка - 60 гадоў з дня нараджэння Алеся Аляксандравіча Жука , пісьменніка, перакладчыка.
4 красавіка - 450 гадоў з дня нараджэння Льва Іванавіча Сапегі (1557, Бешанковіцкі р-н - 1633), дзяржаўнага і гра-мадскага дзеяча ВКЛ.
5 красавіка - 120 гадоў з дня нараджэння Пят-ра Фёдаравіча Папковіча (1887, Брэст - 1946), вучо-нага караблебудаўніка, ін-жынера-контр-адмірала, члена-карэспандэнта АН СССР.
10 красавіка - 70 гадоў з дня нараджэння Мі-хаіла Фёдаравіча Спірыдо-нава (1937, Бабруйск), кан-дыдата гістарычных навук.
11 красавіка - 80 гадоў з часу прыняцця Кан-стытуцыі Беларускай ССР (1927 г.).
14 красавіка - 30 гадоў з часу заснавання Музея беларускага народ-нага мастацтва, філіяла Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусі (в. Раўбічы, Мінскі р-н, 1977, адкрыты 12 снежня 1979 г.).
16 красавіка - 75 гадоў з дня нараджэння Аль-фрэда Ромера (1832, Вільня - 1897), жывапісца, мас-тацтвазнаўца, этнографа.
16 красавіка -- 50 гадоў з дня нараджэння Сяржука Сокалава-Воюша (Сакалоў Сяргей Анатольевіч), паэт, бард, журналіст, гра-мадскі дзеяч.
24 красавіка -- 50 гадоў з дня нараджэння Людкі Сільновай (Людміла Данілаўна), паэтэса.
24 красавіка - 90 гадоў з часу адкрыцця перша-га беларускага таварыства драмы і камедыі (Менск, 1917-1920).
Красавік - 50 гадоў з часу выхаду 1-га нума-ра дзіцячага часопіса "Вя-сёлка".
Красавік. 20 гадоў з часу стварэння Беларускага фонду культуры (БФК) (Менск, 1987 г.).
6 траўня - 100 гадоў з дня нараджэння Мікалая Францавіча Гастэлы (1907- 1941), удзельніка абароны Беларусі ў 1941 г., Героя Савецкага Саюза.
8 траўня - 80 гадоў таму ў Горках пры Беларус-кай дзяржаўнай сельскагас-падарчай акадэміі адкрыты першы ў СССР Сялянскі нядзельны універсітэт з 2-гадовым тэрмінам наву-чання (1927 г.).
9 траўня - 70 гадоў з дня нараджэння Анатоля Васілевіча Бараноўскага , мастака.
9 траўня - 70 гадоў з дня нараджэння Валянціна Цімафеевіча Мысліўца (1987-1993), пісьменніка.
14 траўня - 100 гадоў з дня нараджэння Міка-лая Паўлавіча Яругіна (1907- 1990), аднаго з за-снавальнікаў беларускай матэматычнай школы, акадэміка
14 траўня - 100 гадоў з дня нараджэння Іосіфа Іосіфавіча Жыновіча (Жы-довіч, 1907, Пухавіцкі р-н - 1974), цымбаліста, дыры-жора, кампазітара, народ-нага артыста Беларусі і СССР.
15 траўня - 125 гадоў з дня нараджэння Ула-дзіслава Іосіфавіча Галубка (сапр. Голуб), акцёра, мас-така, першага народнага артыста Беларусі.
22 траўня - 45 гадоў таму пушчаны першы на Беларусі атамны рэактар у пасёлку Сосны пад Мен-скам.
27 траўня - 75 гадоў з часу ўтварэння Саюза беларускіх пісьменнікаў (1932 г.)
27 траўня - 70 гадоў з дня нараджэння Мі-хаіла Восіпавіча Біча (1937, Мастоўскі р-н - 1999), док-тара гістарычных навук.
28 траўня - 80 гадоў з часу заснавання На-цыянальнага архіва Рэспуб-лікі Беларусь.
30 траўня - 80 гадоў з дня нараджэння Вітаўта Кіпеля, гісторыка, грамадскага дзеяча, старшыні Бе-ларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку.
30 траўня - 65 гадоў таму (1942 г.) пры Стаў-цы Вярхоўнага Галоўнака-мандуючага створаны Цэн-тральны штаб партызанска-га руху на чале з П.К. Па-намарэнкам.
1 чэрвеня - 60 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Сяргеевіча Кошалева (1947, Пружанскі р-н), усходазнаўца, доктара гістарыч-ных навук, акадэміка Бела-рускай акадэміі адукацыі аўтара шэрагу падручнікаў па гісторыі.
2 чэрвеня - 70 гадоў з дня нараджэння Альфрэда Сцяпанавіча Майхровіча (1937, Менск - 2004), док-тара філасофскіх навук, члена-карэспандэнта НАН Беларусі.
7 чэрвеня - 75 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Навумавіча Герчыка , пісьменніка, публіцыста.
7 чэрвеня - 70 гадоў з дня нараджэння Пятра Фролавіча Дзмітрачкова (1937, Хоцімскі р-н), гісторыка, заслужанага работніка адукацыі.
8 чэрвеня - 40 гадоў з часу заснавання Клічаўскага краязнаўчага музея (1967, адкрыты 10 чэрвеня 1969 г.).
11 чэрвеня - 50 гадоў з часу заснавання Інсты-тута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы НАН Беларусі (Менск, 1957 г.).
13 чэрвеня - - 50 гадоў з дня нараджння Ігара Васільевіча Жука , пісьменніка.
14 чэрвеня - 140 гадоў з дня нараджэння Міт-рафана Віктаравіча Доўнар-Запольскага (1867, Рэчыца - 1934), гісторыка, этно-графа, эканаміста, аднаго з заснавальнікаў беларускай гістарыяграфіі.
15 чэрвеня - 30 гадоў таму ў Менску пачало-ся будаўніцтва метрапалі-тэна.
16 чэрвеня - 110 гадоў з дня нараджэння Аляк-сандра Ануфрыевіча Шлюб-скага (1897, Расонскі р-н - 1941), этнографа, фалькла-рыста, бібліёграфа, літара-туразнаўца.
16 чэрвеня - 70 гадоў з дня нараджэня Аўгусціна Лазаравіча Мілаванава , акцёра, народнага артыста Беларусі.
18 чэрвеня - 75 гадоў з дня нараджэння Галіны Аляксандарўны Барташэвіч , фалькларысткі.
24 чэрвеня - 230 гадоў з дня нараджэння Яна Ходзькі (Ходзька-Барэйка, 1777, м. Крывічы - 1851), грамадскага дзеяча, удзель-ніка паўстання 1830-1831 гг., пісьменніка.
28 чэрвеня -- 50 гадоў Інстытуту мастацтва-знаўства, этнаграфіі і фа-льклору НАН.
30 чэрвеня - 50 гадоў з часу адкрыцця 1-га Усебеларускага фестывалю моладзі ў Менску.
3 ліпеня - 30 гадоў таму ў в. Заполле Віцеб-скага р-на адкрыты мема-рыяльны помнік Віцебскія (Суражскія) "вароты".
6 ліпеня - 70 гадоў з дня нараджэння Пятра Міка-лаевіча Драчова (1937- 2005), мастака.
7 ліпеня - 125 гадоў з дня нараджэння Янкі Купа-лы (сапр. Іван Дамінікавіч Луцэвіч, 1882-1942), Народ-нага паэта Беларусі.
7 ліпеня - 120 гадоў з дня нараджэння Марка Захаравіча Шагала (П887 1985), мастака.
7 ліпеня - 30 гадоў з часу заснавання Музея ста-ражытнабеларускай культуры ІМЭФ НАНБ (Менск, 1977 г., адкрыты 15 траўня 1979 г.).
10 ліпеня - 150 гадоў з дня нараджэння Анатоля Восіпавіча Бонч-Асмалоўскага (1857, Віцебск - 1930), рэвалюцыянера-на-родніка.
10 ліпеня - 35 гадоў з часу адкрыцця Купалаў-скага мемарыяльнага запаведніка ў в. Вязынка Мала-дзечанскага раёна.
12 ліпеня - 80 гадоў з дня нараджэння Пятра Ціханавіча Петрыкава (1927, Добрушскі р-н), гіс-торыка, члена-карэспан-дэнта НАН Беларусі, доктара гістарычных навук.
14 ліпеня - 80 гадоў з дня нараджэння Георгія Васільевіча Штыхава (1927, Гомельскі р-н), археолага, гісторыка-медыявіста, доктара гістарычных навук.
21 ліпеня - 110 гадоў з дня нараджэння Васіля Данілавіча Сакалоўскага (1897, Гарадзенская губ. - 1968), Маршала Савецкага Саюза, удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну.
24 ліпеня - 80 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Паўлавіча Кабашнікава , фалькларыста.
25 ліпеня -75 гадоў з дня наражэння Змітра Браніслававіча Смольскага , кампазітара, народнага арты-ста Беларусі.
27 ліпеня - 130 гадоў з дня нараджэння Уладзі-міра Мікалаевіча Перцава (1877, г. Курск - 03.06. 1960), гісторыка, акадэміка НАН Беларусі.
28 ліпеня - 60 гадоў з дня нараджэння Алены Дзмі-трыеўны Бяловай (дзявочае Новікава), тройчы чэмпіёнкі Алімпійскіх гульняў (ХІХ, ХХ і ХХІ).
29 ліпеня - 50 гадоў з дня нараджэння Нэлі Уладзі-міраўны Кім , чэмпіёнка ХХІ і ХХІІ Алімпійскіх гульняў.
29 ліпеня - 20 гадоў з часу заснавання Наваградскага гістарычна-краязнаўчага музея (1987, адкрыты 11 верасня 1992 г.).
30 ліпеня - 25 гадоў з часу заснавання Вілейскага гістарычна-краязнаўчага музея (1982, адкрыты 7 траўня 1985 г.).
2 жніўня - 75 гадоў таму ў СССР уведзена ўсеагульная сямігадовая адука-цыя, а ў снежні створаны першыя школы-дзесяцігодкі ў БССР.
4 жніўня - 90 гадоў з дня нараджэння Янкі Брыля (Іван Антонавіч , 1917-2006), Народнага пісьменніка Беларусі.
5 жніўня - 100 гадоў з дня нараджэння Эдуарда Людвігавіча Самуйлёнка (1907-1939), пісьменніка, драматурга.
5 жніўня - 60 гадоў з дня нараджэння Віталя Уладзіміравіча Скалабана (1947, Слонімскі р-н), гісторыка, краязнаўца, літаратуразнаўца.
6 жніўня - 490 гадоў з часу выхаду ў свет кнігі "Псалтыр", надрукаванай Ф. Скарынам у Празе (1517, першай друкаванай кнігі ўсходніх славян).
7 жніўня - 75 гадоў з дня нараджэння Адама Восіпавіча Мальдзіса (1932, Астравецкі р-н), літара-туразнаўца, празаіка, гра-мадскага дзеяча, доктара філалагічных навук.
7 жніўня -- 60 гадоў Лявону Пятровічу Неўдаху , пісьменніку.
23 жніўня - 90 гадоў з дня нараджэння Пімена Емяльянавіча Панчанкі (1917-1995), Народнага паэта Беларусі, ганаровага акадэміка НАН Беларусі.
25 жніўня - 75 гадоў з дня нараджэння Пятруся Міхайлавіча Макаля (1932-1996), паэта, драматурга.
3 верасня - 80 гадоў з дня нараджэння Алеся Адамовіча (Аляксандр Міхай-лавіч, 1927, Капыльскі р-н - 1994), пісьменніка, кры-тыка, грамадскага дзеяча, члена-карэспандэнта НАН Беларусі.
3 верасня - 60 гадоў з дня нараджэння Віктара Антонавіча Войціка , кампазітара.
6 верасня - 215 гадоў з дня народзінаў Івана Іванавіча Грыгаровіча (1792-1862), археографа, гісторыка, краязнаўца, пісьменніка.
7 верасня - 175 гадоў з дня нараджэння Людвіка Тодаравіча Нарбута (1832, Воранаўскі р-н - 1863), аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гг.
11 верасня - 130 гадоў з дня нараджэння Фелікса Эдмундавіча Дзяржынскага (1877, Стаўбцоўскі р-н - 1926), дзяржаўнага і партыйнага дзеяча.
11 верасня - 50 гадоў з часу адкрыцця мемарыяльнага музея Ф.Э. Дзяржынскага ў г. Івянец.
13 верасня - 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Содаля , пісьменніка, літаратуразнаўца, краязнаўца.
16 верасня - 70 гадоў з дня нараджэння Барыса Іванавіча Луцэнкі , Народнага артыста Беларусі, рэжысёра.
16 верасня - 70 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Васільевіча Мядзведзя (1937, г. Белая Царква, Кіеўскай вобл.), заслужанага майстра спорту чэмпіёна XVIII, XIX і ХХ Алімпійскіх гульняў, неаднаразовага чэмпіёна свету, Еўропы, СССР па вольнай барацьбе.
17 верасня - 100 гадоў з дня нараджэння Сяргея Сцяпанавіча Дзяргая (1907-1980), паэта перакладчыка.
17 верасня - 95 гадоў з дня народзінаў Максіма Танка (сапр. Скурко Яўген Іванавіч, 1912-1995 ), Народ-нага паэта Беларусі
19 верасня - 40 гадоў з часу заснавання На-цыянальнага Полацкага гістарычна-культурнага музея-запаведніка.
20 верасня -- 70 гадоў з дня нараджэння Карла Гутшміта , нямецкага бела-русіста.
20 верасня - 70 гадоў з дня нараджэння Аляк-сея Канстанцінавіча Каўкі (1937, Чэрвенскі р-н), мас-коўскага гісторыка, літара-туразнаўца.
21 верасня - 75 гадоў з дня нараджэння Даіра Фёдаравіча Слаўковіча , пісьменніка, выдатніка куль-туры СССР.
22 верасня - 35 гадоў з часу заснавання Кола-саўскага заказніка ў Стаўбцоўскім р-не.
27 верасня - 60 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мікалаевіча Міхнюка (1947, Свіслацкі р-н - 2004), доктара гістарычных навук.
1 кастрычніка - 190 гадоў з часу заснавання тайнага патрыятычнага студэнцкага таварыства філаматаў - у Віленскім універсітэце (1817-1823).
1 кастрычніка - 70 гадоў з дня нараджэння Ан-дрэя Юр'евіча Мдзівані (Мдывані), кампазітара.
7 кастрычніка - 75 гадоў з дня нараджэння Іва-на Мікалаевіча Пташніка-ва , пісьменніка.
10 кастрычніка - 50 гадоў з дня нараджэння Ле-аніда Васілевіча Дранько-Майсюка , паэта.
13 кастрычніка - 160 гадоў з дня нараджэння Эдварда Адама Вайніловіча (1847, Менск - 1928), гра-мадскага дзеяча Беларусі, фундатара будаўніцтва Менскага Чырвонага касцё-ла Святых Сымона і Алены.
15 кастрычніка -- 60 гадоў з дня нараджэння Таі-сы Васільеўны Мельчанкі , пісьменніцы.
21 кастрычніка - 70 гадоў з дня нараджэння Яў-гена Сяргеевіча Куліка (1937-2002 ), графіка.
29-30 кастрычніка -- 70 гадоў з часу масавых расстрэлаў прадстаўнікоў беларускай інтэлегенцыі ў Менску.
30 кастрычніка - 60 тадоў з дня нараджэнкя Валянціна Мікалаевіча Еліза-р'ева (1947, г. Баку), балет-майстара, народнага артыста Беларусі і СССР.
Кастрычнік - 60 гадоў таму (1947 г.) на Менскім заводзе выпушчаны першыя аўтамабілі-самазвалы МАЗ-205.
Кастрычнік - 30 гадоў з часу адкрыцця філіяла Літаратурнага музея Янкі Купалы (з 11 кастрычніка 1978 г. - Купалаўскі мемарыяльны запаведнік "Ляўкі ).
1 лістапада - 375 гадоў з часу ўтварэння Ма-гілёўскай праваслаўнай епархіі.
1 лістапада - 70 гадоў з дня нараджэння Уладзі-міра Міхайлавіча Верамей-чыка (1937-1999), паэта
3 лістапада - 125 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа (1882, в. Акін-чыцы, Стаўбцоўскі р-н - 1956), Народнага пісьмен-ніка Беларусі, вучонага, акадэміка НАН Беларусі.
4 лістапада - 120 гадоў з дня нараджэння Ці-шкі Гартнага (сапр. Зміцера Хведаравіча Жылуновіча, 1887, м. Капыль - 1937), пісьменніка, акадэміка НАН Беларусі, палітычнага і дзяржаўнага дзеяча БССР.
6 лістапада - 20 гадоў з часу заснавання Дзяр-жаўнага музея гісторыі бе-ларускай літаратуры (Менск, 1987, адкрыты ў лістападзе 1991 г.)
7 лістапада - 90 гадоў з часу пачатку Каст-рычніцкай рэвалюцыі, уз-броенага паўстання ў Пет-раградзе супраць Часовага ўраду.
13 лістапада - 130 гадоў з дня нараджэння Мікалая Міхайлавіча Ніко-льскага (1877-1959), гісто-рыка, усходазнаўца, акадэ-міка НАН Беларусі.
14 лістапада - 100 гадоў з дня нараджэння Мі-хася Рыгоравіча Ларчанкі (1907-1981), літаратура-знаўца, крытыка.
15 лістапада - 140 гадоў з часу заснавання Магілёўскага абласнога ¦краязнаўчана музея (1867).
15 лістапада - 75 гадоў з часу стварэння Бе-ларускай дзяржаўнай ака-дэміі музыкі (Менск, 1932).
15 лістапада - 60 гадоў з дня нараджэння Ана-толя Іванавіча Ярмоленкі , эстраднага спявака, Народ-нага артыста Беларусі.
15 лістапада - 45 гадоў з часу заснавання Саюза кінематаграфістаў Беларусі.
16 лістапада - 70 гадоў з дня нараджэння Валя-нціна Антонавіча Лукшы , пісьменніка, перакладчыка.
26 лістапада - 100 гадоў з дня нараджэння Мі-хася Алесявіча Скрыпкі (1907-1991), пісьменніка-сатырыка, драматурга.
28 лістапада -- 60 гадоў з дня нараджэння Таця-ны Іванаўны Гарэлікавай , пісьменніцы.
29 лістапада - 60 гадоў з дня нараджэння Соф'і Мікалаеўны Шах , паэткі.
30 лістапада - 580 гадоў з дня нараджэння Ка-зіміра Ягелончыка (1427 1492), вялікага князя літоў-скага і караля польскага.
Лістапад - 55 гадоў з часу заснавання Дзяржаў-нага хору Беларусі пад кі-раўніцтвам Г.І.Цітовіча (з 1986 носіць імя Г.І.Цітовіча).
3 снежня -- 70 гадоў з дня нараджэння Дануты Бічэль (Данута Янаўна), паэ-тэсы.
5 снежня - 60 гадоў з дня нараджэння Алеся Сцяпанавіча Разанава , паэта, эсэіста, перакладчыка.
12 снежня - 70 гадоў таму (1937 г.) праведзе-ны выбары ў Вярхоўны Са-вет СССР паводле Кансты-туцыі СССР 1936 г.
19 снежня - 100 гадоў з дня нараджэння Міка-лая Мікалаевіча Дворнікава 1907, Гомель - 1938), дзе-яча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, удзель-ніка грамадзянскай вайны ў Іспаніі 1936-1939 гг.
19 снежня -- 80 гадоў з дня нараджэння Івана Ця-рэнцевіча Бурсава (г. Ма-сква), перакладчыка бела-рускай літаратуры.
20 снежня - 75 гадоў таму прынята пастано-ва ЦВК і СНК БССР "Аб аб'яўленні Беларускай ССР краінай суцэльнай пісьмен-насці" (1932 г.).
24 снежня - 100 гадоў з дня нараджэння Анатоля Дзям'янавіча Жыбднёва (1907-1990), жывапісца.
25 снежня - 80 гадоў з дня нараджэння Маргарыты Барысаўны Яфімавай (Яўхімава), літаратура-знаўца, крытыка.
26 снежня - 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Васілевіча Гніламёдава , крытыка, літаратуразнаў-ца, акад. НАН Беларусі.
30 снежня - 85 гадоў таму на 1-м з'ездзе Са-ветаў СССР прыняты Дэк-ларацыя і Дагавор аб утва-рэнні Саюза Савецкіх Са-цыялістычных Рэспублік.
Снежань - 80 гадоў з часу стварення аб'яднання беларускіх пісьменнікаў "Полымя" ў Менску (1927-1932)
Снежань -- 60 гадоў з часу ўтварэння Беларус-кага рэспубліканскага та-варыства па распаўсюдж-ванні палітычных і наву-ковых ведаў (з 1963 г. -таварыства "Веды").
Снежань -- 40 гадоў з часу заснавання гістарыч-на-археалагічнага запавед-ніка ў Заслаўі (з 1986 г. - Дзярж. гіст.-культурны запаведнік "Заслаўе").
У 2007 годзе:
1145 гадоў з часу заснавання Полацка (862 г.)
1100 гадоў з часу удзелу крывічаў і радзімічаў у паходзе кіеўскага князя Алега на сталіцу Ві-зантыі Царграда (907 г.)
1060 гадоў з часу з'яўлення першых звестак у мясцовай хроніцы пра Віцебск (947 г.)
940 гадоў з часу першага ўпамінання пра Оршу ў "Аповесці мінулых гадоў", калі на Дняпры каля Ршы Яраславічы па-здрадніцку паланілі полацкага князя Усяслава і яго сыноў.
910 гадоў з часу першага ўпамінанняў "Аповесці мінулых гадоў" пра г. Пінск (Пінеск) (1097 г.)
880 гадоў з часу першага ўпамінання ў летапісах пра Клецк (1127 г.)
740 гадоў з часу першых летапісных звестак пра Магілёў (1267 г.)
620 гадоў з часу першага пісьмовага ўпамінання пра Бабруйск (да 1387 г.)
620 гадоў з часу першага пісьмовага ўпамінання Ігумена (цяпер Чэрвень).
600 гадоў з часу першага пісьмовага ўпамінання пра Докшыцы (1407 г.)
520 гадоў з часу першага ўпамінання пра г. Пружаны (1487 г.)
480 гадоў з часу нараджэння Канстанціна Ва-сіля Астрожскага (1527, Тураў - 1608), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча, мецэната.
430 гадоў з часу на-раджэння Мялеція Сматрыцкага (свецкае імя Максім Герасімавіч, 1577-1633) палітычнага, грамадскага і царкоўнага дзеяча.
420 гадоў з часу дакументальнага пацвярджэння існавання Жыровіцкага Свята-Успенскага мужчынскага манастыра (Слонімскі р-н, 1587 г.).
290 гадоў з часу за-снавання Радзівіламі Налібоцкай мануфактуры (Стаўбцоўскі р-н, 1717-1866 гг.).
270 гадоў з часу за-снавання Урэцкай шкляной мануфактуры (г.п. Урэчча, 1737-1846 гг.).
100 гадоў з часу заснавання выдавецтва "Наша Ніва" (Вільня, 1907-1913 гг.).
100 гадоў з часу заснавання Менскага прыборабудаўнічага завода.
80 гадоў з часу заснавання Тураўскага краязнаўчага музея (1927 г.)
80 гадоў з пачатку выдання літаратурнага мастацкага часопіса "Узвыш-ша" (Менск, 1927-1930).
75 гадоў з пачатку дзейнасці Магілёўскага ме-талургічнага завода (1932).
75 гадоў з часу адкрыцця першай у Беларусі паветранай транспартнай лініі па маршруце Менск - Мазыр.
75 гадоў з часу заснавання Цэнтральнага батанічнага саду НАН Бела-русі (Менск, 1932 г.)
70 гадоў з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага універсітэта фізіч-най культуры (Менск, 1937)
70 гадоў з часу стварэння Беларускай дзяржаўнай філармоніі (Менск, 1937)
40 гадоў з часу стварэння Гарадзенскага гістарычна-археалагічнага запаведніка (1967 г.).
Склаў Сымон Барыс.
Культ сонца ў славянскай і беларускай міфалогіі
Сонца мела першачарговае значэнне ў земляробчым жыцці народаў антычнай эпохі. Яно цанілася як крыніца цяпла і святла, а таксама як ўмова росту ўсяго жывога. Увесь гадавы цыкл дахрысціянскай абраднасці быў заснаваны на чатырох сонечных фазах і падпарадкаваны 12 сонечным месяцам. Станаўленне і развіццё ўяўленняў пра салярнасць генетычна ўсходзіць да першабытнай эпохі, часу нараджэння першых архетыпаў у ментальнасці нашых продкаў.
З другога боку адкрыццё некалькіх магчымасцяў здабычы агню прывяло да таго, што ў ментальнасці архаічнага чалавека першапачаткова сонца ўспрымалася як вялізнае касмічнае вогнішча, якое сагравае ўвесь Сусвет, увасабляе такім чынам агонь увогуле. У рэшце рэшт усё гэта знайшло сваё ўвасабленне ў моўных формах, але звычайна "моўныя носьбіты" не ведаюць, што нейкая частка мовы ўяўляе сабою сістэму ведаў пра тую ці іншую частку Сусвету, але даволі актыўна ёю карыстаюцца.
Станаўленне міфалагічных матываў, звязаных з сонцам, непарыўна звязана з пастаянна назіранай зменай дня і ночы, што не магло застацца без спроб перакладу прыроднай з'явы на паняцці першабытнага чалавека. З іншага боку, у аснове салярных уяўленняў знаходзіцца функцыянальнае атаясамліванне дзённага і начнога свяціла, што прывяло да збліжэння поўдня і поўначы. Першы крок на шляху тлумачэння "сонечнасці" ўяўляў сабой персаніфікацыю самога сонечнага дыска.
Сонца паважалі розныя народы свету. Адны пакланяліся яму як бажаству, што найбольш поўна ўвасобілася ў індаеўрапейскай традыцыі, іншыя лічылі яго сімвалам дзяржаўнасці, як, напрыклад, у Японіі. Галоўнае месца займала яно і ў уяўленнях нашых продкаў славян. У міфалогіі ўсходнеславянскіх народаў прадстаўлена спроба разгляду развіцця салярных уяўленняў.
У працах даследчыкаў старажытнаславянскай эпохі ўказваецца на тое, што першапачаткова пачынае ўшаноўвацца Хорс у якасці бога сонца як свяціла, г.зн. непасрэдна бог сонечнага дыска. Гэтая ідэйная лінія была вядома і прадстаўнікам іншых культур. Так, напрыклад, старажытныя грэкі сонечным богам называлі Геліяса, егіпцяне лічылі Атона богам сонечнага дыска, індыйцы - Сур'ю, старажытныя японцы багіняй сонца называлі Аматэрасу.
Зыходзячы з вышэйадзначанай тэндэнцыі і склаўшы разам вышэй прадстаўленыя тэзісы, можна зрабіць выснову, что Хорс, хутчэй за ўсё даволі старажытнае бажаство, якое стала абагульненнем уяўленняў аб светланосным нябесным бажастве. Усё гэта дае магчымасць казаць, што культ сонцасвяціла з'явіўся ў эпоху энеаліту, што прывяло да ўзнікнення ў эпоху бронзы ўяўленняў пра начное сонца, якое свой шлях праходзіць па падземных водах. Тут неабходна адзначыць, што ў больш позніх уяўленнях усходніх славян сонца ўзыходзіць зза краю зямлі раніцай, а ноччу адпачывае за морам з тыльнага боку зямлі.
Перш чым разгледзець асобныя моманты, неабходна звярнуць увагу на дыхатамію сонца як свяціла і сонца як крыніцы цяпла. Як адзначыў М.М. Галькоўскі, даследчык славянскай міфалогіі, «солнце как светило рассматривалось только как субъект света; оно не являлось причиной и источником света, выступая всего лишь как «дневное око».
Найбольш падрабязна сонца як свяціла разглядаецца ў індаеўрапейскай міфалогіі. Падобным да Хорса ў індаарыяў лічыцца Сур'я (бог сонца, які пераязджае неба на бліскучай калясніцы), які лічыцца адным з найбольш вялікіх багоў і ў наш час. У ведыйскай літаратуры ён даволі часта называецца Савітарам (Першапродкам), Вівасватам (Які ззяе), что непасрэдна звязана з культамі плоднасці, якія даволі распаўсюджаны ў індыйскай культуры.
Неабходна адзначыць, што існуе даволі цікавы пункт гледжання пра суадносенні бога сонца Сур'і з месячнымі цыкламі. Атаясамліванне сонца і месяца старажытнымі народамі, магчыма, мела месца ў сілу падобнасці бачных дыскаў і іх прасторавай апазіцыйнасці, што дазваляе па знаходжанні поўнага месяца вызначыць знаходжанне сонца.
Культ Хорса хутчэй за ўсё не існаваў самастойна, у адрыве ад абраднасці, звязанай, перш за ўсё з аховай зерня і раслін, а таксама і рытуалаў, звязаных з падачай вільгаці на ніву. Прааналізаваўшы этнаграфічны і фальклорны матэрыял, можна зрабіць выснову, што гэтае бажаство неабавязкова магло паходзіць з асноўнага "вышэйшага" пантэону, як раз гэты факт назіраецца ў славянскай культуры. Аднак у пантэоне князя Уладзіміра Хорс знаходзіцца на другім месцы пасля Перуна, што падкрэслівае яго важнасць ва ўмацаванні пытанняў сонечнага паходжання правячай дынастыі.
Спроба апісання знешняга выгляду Хорса даволі складаная. Гэта звязана перш за ўсё з тым, что этнаграфічны матэрыял не захаваў пра яго сведчанні. Міфалогія ўсходніх славян не дае адказу на пастаўленае пытанне. Аднак у больш пазнейшай інтэрпрэтацыі з'явілася тлумачэнне формы сонца як адлюстраванне ў вялікім касмічным павелічальным шкле, пастаўленым з боку зямлі. Прынцыпова іншая сітуацыя склалася ў індаарыйскай традыцыі.
У гэтым рэгіёне культ сонца займае вядучае месца, таму знешні выгляд Сур'і даволі падрабязна разгледжаны ва ўсіх старажытных літаратурных крыніцах. Міфы яго апісваюць наступным чынам: "… Ён убачыў бліскучага Сур'ю ў залатой вопратцы, упрыгожанага чырвонымі лотасамі, які ззяў тысячамі праменяў". Такое апісанне звязана з асэнсаваннем колеру сонечнага дыска на працягу дня: ад ружовага ці чырвонага на ўсходзе і захадзе да белазалатога ў поўдзень, перыяд найбольш моцнага ззяння. Зыходзячы з функцыянальнай падобнасці гэтых двух багоў, можна ўявіць, што Хорс у сваім персаніфіцыраваным выглядзе мог знешне быць падобным на Сур'ю, пераймаючы асноўныя характарыстыкі бачнага сонечнага дыска.
Хорс, бог сонца, сваёй назвай указвае на індаіранскае паходжанне разам з такімі багамі як Дажбог, Стрыбог і Сімаргл. Аднак, калі прагледзець тэрміналагічнае вызначэнне, то Хорса можна паставіць у адзін рад са славянскімі і грэцкімі словамі, якія азначаюць «круг», «акружнасць», «акругу». Так у славянскіх мовах шмат слоў, якія суадносяцца з дадзеным паняццем: «хоровод», «хоро», што азначае кругавы танец. Пры далейшым семантычным разглядзе назву гэтага бога можна суаднесці і з індаарыйскай традыцыяй.
У літаратуры сустракаецца даволі цікавая пазіцыя ў разглядзе паходжання слова "каляндар". У шэрагу выпадкаў даследчыкі звяртаюць увагу на паходжанне народнай формы слова ад кораня "кол", што паказвае на магчымыя сувязі з паняццем круга, сонечнага дыска, Хорса. Данная інтэнцыя генетычна магла адносіцца да назіранняў за зменай часін года, што натуральна прыводзіла да рознай моцы пасыланага на зямлю цяпла і святла, ад якога залежала жыццё архаічнага чалавека. Хаця тэрмін "каляндар" даволі позні.
Пры падрабязным аналізе навуковай літаратуры становіцца бачным, што ва ўсходнеславянскай міфалогіі назіраюцца дзве формы сонечнага культу. З аднаго боку, можна казаць пра культ "сонечнасці" ці "белага святла", цяпла як крыніцы жыцця раслін, што несумненна паказвае на культ бога, які то памірае, то нараджаецца, і першапачаткова быў звязаны з Дажбогам, якога потым у нейкай ступені замяніў Ярыла. З іншага боку - культ самога сонечнага свяціла, які здзяйсняе свой штодзённы шлях вакол зямлі і падземнага свету на конях ці птушках, што адзначаецца ў міфалогіі розных народаў свету. Гэты пункт гледжання дазваляе казаць непасрэдна пра Хорса як пра сонечны дыск.
Найбольш поўна салярныя культы прасочваюцца са з'яўленнем Дажбога. Перш за ўсё, ён божы цар, які суадносіцца з сонцам, гэта бог, які ўсім дорыць дабро. Гэты перыяд характаразуецца таксама пашырэннем ўяўленняў пра сонечнага бога. З'явілася тлумачэнне сонца па часінах года. Так, зімовае сонца ў пантэоне ўсходніх славян стала называцца Калядой, летняе - Купалам. Функцыі веснавога сонца, якое перш на перш звязана з плоднасцю прыроды, пачынае выконваць Ярыла. Магчыма, менавіта ў гэты перыяд і ўзнік культ бога, памірае і нараджаецца.
Таксама гэты перыяд звязаны з атаясамліваннем з сонцам і усходнеславянскіх князёў. «Дажбогавым унукам» (унукам сонца), згодна з даследаваннямі Б. Рыбакова, названы князь з Прыдняпроўя, што дае магчымасць набліжаць матывы міфалагічных сюжэтаў, якія існавалі ў часы Кіеўскай Русі, з даволі старажытнымі напластаваннямі міфаў пра нашчадкаў сонца, якія існавалі ў гэтай мясцовасці ўжо ў V ст. н.э. Прасачыць такія матывы дазваляюць рускія народныя казкі, дзе даволі часта прысутнічае расповяд пра "тры царствы" ці пра "залатое царства".
Сонца заўсёды лічылася крыніцай святла і цяпла, але на працягу гістарычнага развіцця ўсходнеславянскай свядомасці стваралася градацыя дадзеных паняццяў. Яно першапачаткова з'яўлялася бажаством Хорсам, "Вялікім Хорсам", ад назвы якога бярэ свае вытокі сучаснае рускае слова «хорошо», якое перш за ўсё суадносіцца з паняццем "сонечнасці".
Прыняцце усходнеславянскімі народамі рэлігійнай і культурнай традыцыі хрысціянства прынесла прынцыповыя змены ў міфалагічнае мысленне нашых продкаў. Распаўсюджванне хрысціянства прывяло да запавольвання і своеасаблівага спынення развіцця салярнай тэматыкі. Аднак, народнае мастацтва захавала да нашага часу хрысціянізаваныя рысы сонечнай сімволікі.
Так, напрыклад, хрысціянскія храмы аздоблены дэкаратыўна адкаванымі крыжамі, якія сваім знешнім выглядам нагадваюць сонца са ззяннем. Такія матывы сустракаюцца па ўсёй Беларусі, але асабліва шмат іх у яе заходніх рэгіёнах - на Панямонні, Заходнім Палессі, на захадзе Паазер'я. Найбольш пашырана сонечная сімволіка ў народнай вышыўцы. Выявы сонца часцей прадстаўлены ў выглядзе ромба з прамянямі, аднак гэты матыў вызначаецца вялікай разнастайнасцю, што звязана з рознымі родаплемяннымі саюзамі нашых далёкіх продкаў.
Разгляд сонечнай тэматыкі будзе няпоўнай, калі не звярнуць увагу на найбольш архаічны пласт паданняў, звязаных з далёкай паўночнай прарадзімай, дзе працягваецца пачаты ў далёкай старажытнасці "залаты век", калі сусвет быў напоўнены праўдай, дабром і адказнасцю за свае ўчынкі. Гэта месца ў свядомасці першабытнага чалавека атаясамлівалася з раем, праяву якога можна ўбачыць у выглядзе цёмных сонечных плямаў. Менавіта яны, на думку нашых продкаў, з'яўляюцца напамінам пра тыя далёкія часы. Збліжэнне сонца і раю заўсёды падкрэсліваецца ў фальклорных матывах: "Рай зверху, там каля яснага сонейка, дзесці на поўдні, куды ў вырай лятуць птушкі". Усё гэта і абумовіла высокі семіятычны стан сонца і яго суаднесенасць з найвялікшым касмічным дабром.
Алена Хмелянок.