№ 15 (803) 11 КРАСАВІIКА 2007 г.
8 красавiка Беларусь святкавала Вялiкдзень
Дарагія сябры "Нашага слова"!
У гэтым квартале адбылося доўгачаканае павя-лічэнне колькасці падпісчыкаў. Мы выказваем шчырую падзяку ўсім арганізацыям, якія папрацавалі на гэта. Асабліва радуюць Горкі, якія па колькасці падпісчыкаў выйшлі на другое месца ў Беларусі пасля Менска, абагнаўшы ўсе абласныя цэнтры, у тым ліку і Гародню. Як падаецца, векавечны дух Беларушчыны вярнуўся ў гэты горад, і Горкі зноў становяцца тым месцам, адкуль у паўстанне за Беларусь ішлі не адзінкамі і дзясяткамі, а тысячамі. Ну то і дзякуй Богу.
Жыве Беларусь.
Сузор'е Ады Райчонак
Мы жылі ў Полацку амаль па суседству і вучыліся ў адной школе, а таму - ужо ў нашы дні - я часам здзіўляўся, чаму не магу ўзгадаць кучаравай смуглянкі Ады.
Але рэч зусім не ў маёй непамятлівасці, а ў яе, Ады Элеўны, дзівоснай здольнасьці заставацца непадуладнай часу.
Толькі днямі, уражана даведаўшыся, якую паважную круглую дату адзначыць Ада Элеўна Райчонак 10 красавіка, я падлічыў, што мяне яшчэ не было на свеце, а яна ўжо займалася ў Полацкай педвучэльні і марыла пра філалагічны факультэт педінстытута.
Пасля філфаку Ада шмат гадоў выкладала ў школах Шаркоўшчынскага раёна - спачатку ў Слабадской, а потым у Германавіцкай. Яе працоўны дзень ніколі не доўжыўся ад першага да апошняга званка. Урокаў, сшыткаў і абавязковых школьных мерапрыемстваў для яе заўсёды было замала.
На ўсю Віцебшчыну грымеў у свой час кіраваны ёю фальклорны гурт "Германавіцкія вячоркі".
Яна дапамагала нашым мастакам на чале з Аляксеем Марачкіным збіраць звесткі пра свайго славутага земляка Язэпа Драздовіча.
Дзякуючы яе руплівасці з'явіўся Германавіцкі музей мастацтва і этнаграфіі імя Драздовіча з своеасаблівымі "жывымі" філіяламі ў выглядзе ткацкага, разьбярскага і ганчарнага гурткоў, музей, які неўзабаве атрымаў статус дзяржаўнага.
Калі ўжо зайшла гаворка пра музеі, дык Ада Элеўна стварыла яшчэ тры: гістарычна-краязнаўчы ў роднай Германавіцкай школе і два прыватныя - музей славутага беларускага селекцыянера Івана Сікоры ў ягоным колішнім доме ў шаркоўшчынскай вёсцы Алашкі і названы імем Міхася Райчонка літаратурна-мастацкі музей у Германавічах, у гасціннай зале якога мелі шчасце выступаць шмат якія нашы пісьменнікі і мастакі.
Род Райчонкаў моцна стаіць на прыдзвінскай зямлі. Муж Ады Элеўны Алег і старэйшы сын Аляксандр, абодва ў мінулым старшыні калгасаў, зрабіліся ферме-рамі і працягваюць заставацца яе надзейным тылам. Дачка Святлана стала док-тарам-тэрапеўтам. Вечнай ранаю ў іхніх душах застаецца трагічна ранняя смерць малодшага з братоў Райчонкаў - Міхася, які таленавіта пачынаў як літаратар.
Ёсць у народнага па-эта Беларусі Рыгора Барадуліна верш "Полацкі менталітэт". Гэтым ствараль-ным пасіянарным менталітэтам - "ад Еўфрасінні, ад Скарыны" - надзеленая і Ада Райчонак. Яна - старшыня раённай арганізацыі ТБМ, старшыня Культурна-асветніцкага цэнтра імя Язэпа Драздовіча, які, апрача безлічы іншых справаў, зладзіў ужо трынаццаць усебеларускіх мастацкіх (а апошнім часам і мастацка-літаратурных) плянэраў. У часе апошняга з іх, улетку 2006-га, Рыгор Барадулін і стварыў верш, прысвечаны сённяшняй юбілярцы.
Павінна...
Адзе Райчонак
Павінна маці быць
у добрых спраў.
Бо вынік
пачынаецца з пялёнак.
Уміг забудзецца,
Хто горла драў,
Хто гроб аберуч пад сябе,
Хто краў.
Нашчадкі
будуць паўтараць:
Рай-чо-нак!
Змяняе ноч паўдзён,
Уладу - ўлада.
Ды ясна свеціцца
Сузор'е Ады...
Сто год Вам, дарагая Ада Элеўна!
Уладзімір Арлоў.
НОВАЕ ПА(РА?)ЗІТЫЎНАЕ МЫСЛЕННЕ Ў ТБМ
У "Нашым слове" ад 07.03.07. сп. Людміла Дзіцэвіч, першая намесніца старшыні ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны" ў сваім артыкуле "Новае пазітыўнае мысленне ў ТБМ канструктыўны шлях паразумення" прапанавала прымяніць найноўшыя тэхналогіі па выкарыстанні сілы слова як "праекта на будучыню". Канцэптуальныя палажэнні артыкула зачыніліся беларускамоўныя школы, газеты; мы вельмі прыгожа выстагналіся; у любой пазіцыі за ; хваліць ... беларускую рускую мову; засохлыя зернеткі Мовы ў душы беларускіх чыноўнікаў; "дастаць" з дапамогай слова як праекта. Уся каштоўнасць артыкула заключаецца ў тытулаванасці аўтаркі яна займае кіраўнічую пасаду ў ТБМ.
Як чытач газеты, я на ўсе 100 адсоткаў згодны з спадарыняй Людмілай Дзіцэвіч, што "ТБМ з'яўляецца вельмі неабходнай структурай у дзяржаве, бо яно крыніца інфармацыі", аднак з "Новым мысленнем у ТБМ" я катэгарычна не згодны.
Ну як, шаноўная Людміла Дзіцэвіч, я магу "быць у любой пазіцыі не супраць, а за", калі зачыняюцца беларускія школы, яслі, газеты і часопісы, калі пазнікалі беларускамоўныя перадачы, калі Мовай не карыстаецца ніводзін міністр РБ, калі ў шэрагу прафесій беларускамоўны спецыяліст нонсэнс, і многае іншае... Ваша стаўка на апартунізм (згодніцтва, прыстасаванасць) тупіковая ад пачатку, бо ва ўлады на сённяшні дзень патрэбы вярнуцца да нацыянальных вытокаў няма.
Я катэгарычна не згодны з Вамі, што "мы вельмі прыгожа і канструктыўна выстагналіся", раз ужо ў наступным нумары "Нашага слова" сп. Алесь Лозка з сумам і болем канстатуе, што творы народных пісьменьнікаў і паэтаў будуць заменены на творы рускамоўных пісьменнікаў. Лямантуе пра гэта праз газету на ўсю Беларусь, бо, факт, многія сябры ТБМ не вераць Вам і Вашым аднадумцам, што з дапамогай "слова як праекту" Вы здолееце паўплываць на рэвізораў школьных праграм.
Гэнак, як і на ўсіх іншых беларускіх чыноўнікаў, што "сёння гатовы душыць мову ва ўгоду вышэйшаму начальству, каб карміцца самім і карміць сем'і", каб не страціць працу. Дзе Ваш аналіз гэтай з'явы, чаму так адбываецца? Ваша мэта "праз слова як праект" у душах чыноўнікаў "вырошчваць зернеткі сімпатыі і любові да сваёй Мовы" болей, чым наіўная. "Дастаць" Вы можаце толькі неабыякавага да Мовы чыноўніка, ён "выпадзе з абоймы", страціць працу. На яго мейсца паставяць праверанага таварыша. I ўжо ЯМУ Вы будзеце пець свае дыферамбы, Ваша цытата:
- Самае галоўнае не лаяць яго, а віншаваць з абраннем на пасаду, хваліць і знайсці за што!
Толькі гэта цытата нішто ў параўнанні з наступнай:
- Нам трэба не ганіць, а хваліць ... беларускую рускую мову, бо там беларускае дыханне.
Аж дух захоплівае, наколькі сугучна выказванне сп. Л.Дзіцэвіч з выказваннем першага віцапрэм'ера Расіі Дзмітрія Медзведзева: "Русский язык укрепляется за рубежом для продвижения туда русских национальных интерессов".
Спадарыня Дзіцэвіч! Вы ж ёсць першая намесніца старшыні ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны", а не ОО "ТРЯ имени Федорова", прачуйце розніцу.
З павагай
Алесь Яжэвіч, 18.03.07, м. Краснаполле.
Беларусь як суверэнная дзяржава ёсць, а беларускамоўнага глобуса няма
Апошнія месяцы шукаў для ўнучкі у крамах глобус на беларускай мове. На тэрыторыі Беларусі, дзе мне пашчасціла быць, гэты беларускомоўны інтэлектуальны вучэбны дапаможнік масавага прымянення ў сістэме навучання і выхавання і ў хатнім інтэр'еры знайсці не ўдалося. У сталічных універмагах іх таксама няма. I як сведчыць афіцыйны адказ дырэктара ГУМа, на мой запіс у кнігу прапаноў, ў Беларусі глобус ніколі не вырабляўся і сёння таксама не вырабляецца.
Лічу мэтазгодным газеце даць інфармацыю аб наяўнасці беларускамоўнага глобуса ў знакамітым Гудзевіцкім літаратурнакраязнаўчым музеі, заснаваным А. Белакозам. Нагадаю чытачам і дзяржаўным асобам, якія маюць наўпроставае функцыянальнадзяржаўнае і прафесійнае дачыненне, што першым геаграфічным глобусам лічыцца глобус выраблены М. Бехаймам у 1492 г. Няўжо праз пяць стагоддзяў у незалежнай дзяржаве Беларусь з тысячагадовай дзяржаўнасцю ў 21 стагоддзі не з'явіцца сучасны беларус, імя якога ў гісторыі Беларусі зойме месца ў адным шэрагу з М. Бехаймам? Сорам перад светам ці сорам на ўвесь свет! Мне асабіста сорамна перад маёй унучкай Альжбетай, сорамна перад усімі дзецьмі Беларусі, сорамна за тое, што не магу нічога зрабіць, каб у іх быў глобус на роднай беларускай мове. Але хочацца верыць, што знойдзецца (можа нават за межамі Беларусі) прагрэсіўнаадказны чалавек, які ўкладзе свой капітал і часцінку свайго сэрца для аб'ектыўна запатрабаванай справы захавання беларусаў як нацыі.
Жыццёва простае пытанне да рускамоўнага міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь (ні разу не чуў і не бачыў, каб А.М. Радзькоў пры выкананні службовых функцый ужываў беларускую мову), чынавенства вертыкальнай ідэалогіі, БРСМа няўжо вы не разумееце. што ГЛОБУС на роднай мове, на этнічнай мове, на беларускай мове такая ж неабходная рэч для дзіцяці, як і БУКВАР на беларускай мове, і калыханка на беларускай мове. Першыя парасткі патрыятызму дзіця ўсмоктвае праз БУКВАР і ГЛОБУС.
Не трэба палітыкі? Але ж створаная існай уладай сітуацыя па гэтых праблемах з'яўляецца самай высокай, самай чыстай палітыкай.
Паспрабуйце ўявіць, што у Расіі не вырабляюцца рускамоўныя глобусы, у Францыі франкамоўныя? Так, згодзен гэтага не можа быць. На такое пытанне рускія, якія жывуць у Беларусі, мне адказвалі прыкладна так: "О чем вы говорите, чушь какую то прете". Дык чаму ж гэта нялюдскасць мае права на жыццё ў незалежнай дзяржаве Беларусь?
Пішу з верай і надзеяй у прафесійную і дзяржаўную адказнасць тых асобаў, якія маюць дачыненне, на першы погляд, да незаўважальнай, а на самай справе асноватворнай. важнай дзяржаўнай праблемы. Няўжо ж прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка ёй займацца?
Прафесар Мікола Савіцкі.
Председателю
ОО «Общество белорусского языка
имени Ф. Скорины»
ул. Румянцева, 13, г. Минск
Трусову О.
Рассмотрев Ваше обращение о необходимости расширения использования белорусского языка при информировании пассажиров, пользующихся транспортом общего пользования, отдел транспорта и коммуникаций облисполкома сообщает.
Автотранспортными предприятиями, расположенными на территории Гомельской области и подведомственными Министерству транспорта и коммуникаций Республики Беларусь, проводится работа по обеспечению более широкого применения белорусского языка в информационной составляющей транспортных услуг: информационные надписи на указателях маршрута следования автобусов (в том числе в виде электронных табло) сделаны на белорусском языке, аналогичная работа проводится и в отношении информационных таблиц, расположенных на остановочных пунктах пассажирских автомобильных транспортных средств. Также на белорусском языке производится оповещение пассажиров на пассажирских терминалах и в салонах автобусов, оснащенных аудиосистемами для громкоговорящего оповещения пассажиров.
Работа в данном направлении будет продолжена и в дальнейшем, в том числе будет рассмотрен вопрос распространения практики информирования пассажиров на белорусском языке в городском электрическом транспорте в г. Гомель.
Начальник отдела транспорта
и коммуникаций облисполкома В.Я. Антонов.
Заява Віцебскай абласной рады Грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны"
У апошнія два гады Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беяарусь мэтанакіравана вьцясняе бедарускую мову і беларускую літаратуру з навучальнага і выхаваўчага працэсу.
Як стала вядома са сродкаў масавай інфармаі Міністэрства адукацыі, Саюз пісьменнікаў Беларусі вырашаюць пазбавіць навучэнцаў магчымасці ў дастатковай меры знаёміцца з творчасцю народных пісьменнікаў і паэтаў Беларусі Янкі Купалы, Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Ніла Гілевіча, такіх вядомых творцаў, як Генадзь Бураўкін, Святлана Алексіевіч, Вольга Іпатава, Сяргей Законнікаў, Уладзімір Някляеў, Уладзімір Арлоў, Вітаўт Чаропка, Міхась Скобла і іншых.
Віцебская абласная рада Грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» абурана дзікунскімі дзеяннямі Міністэрства адукацьгі (міністр Радзькоў А.М.) і Саюза пісьменнікаў Беларусі (старшыня Чаргінец М.І.) у адносінах да набыткаў беларускай літаратуры і яе знакамітых творцаў.
Мы прапануем спыніць шалёны наступ на беларускую мову, беларускую літаратуру.
Мы настойваем таксама на неабходнасці:
- вярнуць у сярэднія спецыяльныя і вьшэйшыя навучальныя ўстановы краіны курс «Беларусазнаўства»;
- аднавіць выкладанне гісторыі і геаграфіі Беларусі ў школах з рускай мовай навучання на дзяржаўнай беларускай мове;
- вярнуць у адукацыйныя сгандарты для ВНУ абавязковае выкладанне курса «Беларуская мова: прафесійная лексіка»;
- адмяніць забарону на афіцыйныя сустрэчы з пісьменнікамі ва ўстановах культуры і адукацыі.
Мы выказваем недавер кіраўніцтву Міністэрства адукацыі Беларусі і патрабуем адстаўкі міністра Радзькова А. М.
Заклікаем арганізацыі таварыства, беларускую грамадскасць падтрымаць нашу заяву, накіраваўшы адпаведныя лісты на адрас Адміністрацыі Прэзідэнта, Савета Міністраў, у сродкі масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Заява прынята аднагалосна на сумесным пасяджэнні Рады і Рэвізійнай камісіі 18 сакавіка 2007 года.
Старшыня Віцебскай абласной рады ГА "Таварыства беларускай мовы
імя Ф. Скарыны" I.А. Навумчык.
Міністра адукацыі Радзькова ў адстаўку
Заява Лідскай гарадской рады ТБМ
Лідская гарадская рада ТБМ разглядае дзейнасць А. Радзькова на пасадзе міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь, як антыбеларускую, антынацыянальную, антыдзяржаўную.
Праводзячы палітыку на ўдушэнне ўсяго беларускага ў навучальных установах краіны, ён паставіў сябе па-за межы беларускага этнасу і стаў фактычным прадаўжальнікам палітыкі сумнавядомага М. Мураўёва-вешальніка.
Лідская гарадская рада ТБМ патрабуе вызваліць А. Радзькова з пасады міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь і забараніць яму на працягу дзесяці гадоў займаць хоць якую пасаду ў сістэме беларускай адукацыі.
Зява прынятая на паседжанні Лідскай гарадской рады ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны" 29.01.2007 г.
Старшыня Лідскай гар. арганізацыі ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны" С. Суднік.
Леў Сапега ў Беларусі не забыты
Старшыні грамадскага аб'яднання
"Таварыства беларускай мовы
імя Францішка Скарыны"
Трусаву А.А.
Па даручэнні Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2007г. №10/535-29 Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь разгледзела Ваш зварот аб ушанаванні памяці дзяржаўнага і палітычнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага Льва Сапегі і ў рамках сваіх паўнамоцтваў паведамляе наступнае.
Дзейнасць Льва Сапегі вывучаецца ва ўстановах адукацыі пры выкладанні курса "Гісторыя Беларусі" і штогод разглядаецца на ўроках і мерапрыемствах, прысвечаных Дню беларускага пісьменства. Юбілейная дата знойдзе сваё адлюстраванне ў час правядзення Дня беларускага пісьменства ў горадзе Шклове у 2007 годзе.
Намеснік Міністра Т.М. Кавалёва.
Старшыні грамадскага аб'яднання
"Таварыства беларускай мовы
імя Францішка Скарыны"
Трусаву А.А.
Аб разглядзе звароту
Паважаны Алег Анатольевіч!
З нагоды Вашага звароту наконт мерапрыемстваў, прысвечаных 450-годдзю з дня нараджэння канцлера ВКЛ Льва Сапегі, паведамляем наступнае.
Аблвыканкамам, гаррайвыканкамамі і адпаведнымі ўстановамі вобласці запланавана на працягу 2007 года правесці:
1. Устанаўленне і адкрыццё памятнага знака Льву Сапегу ў г.п. Ружаны;
2. Афармленне тэматычнай экспазіцыі, прысвечанай Льву Сапегу, у музеі-сядзібе "Пружанскі палацык";
3. Творчую вечарыну ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце па юбілейнай тэматыцы;
4. Тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам рыцарскіх клубаў на тэрыторыі Ружанскага палацавага комплексу;
5. Цыкл тэлерадыёперадач і публікацый, прысвечаных жыццю і дзейнасці Льва Сапегі.
З павагай-
Намеснік старшыні аблвыканкама Л.А. Цупрык.
Председателю общественного
объединения "Товарищество
белорусского языка имени
Ф. Скарины"
Трусову О.А.
Уважаемый Олег Анатольевич!
Главное управление идеологической работы Гомельского облисполкома, рассмотрев Ваше письмо от 17 марта 2007 г. № 44 об увековечивании памяти белорусского политического и общественного деятеля XVI века Л. Сапеги сообщает.
В связи с тем, что биография и деятельность Л. Сапеги непосредственно не связана с Гомелыциной, в Гомельской области не планируется проведение общественных мероприятий, приуроченных к 450-летию со дня его рождения.
Одновременно сообщаем, что учреждением образования «Гомельский государ-ственный университет им. Ф. Скорины» ведётся работа по организации и проведению в рамках дней исторического факультета в апреле 2007 года научных чтений, приуроченных к данной дате.
Начальник главного управления А.А. Котило.
Старшыні ГА "Таварыства
беларускай мовы ім. Ф.Скарыны"
Трусаву А.А.
Аб ушанаванні
памяці Льва Сапегі
Паважаны Алег Анатольевіч!
Ваш зварот наконт ушанавання памяці дзяржаўнага і грамадскага дзеяча ХУІ-га стагоддзя Льва Сапегі разгледжаны.
Па сутнасці ўзнятых Вамі пытанняў паведамляем, што ў вобласці прадугледжаны мерапрыемствы у гонар славутага земляка.
Так у Бешанковічскім раёне на радзіме Льва Сапегі, ў аграгарадку "Астроўна" пастаўлены памятны знак.
З нагоды 450-годдзя яго нараджэння ва ўстановах адукацыі праводзяцца:
- інфармацыйныя і пазакласныя часы, прысвечаныя жыццю і дзейнасці Л. Сапегі;
- творчыя конкурсы паэтычных твораў, сачыненняў, малюнкаў;
- экскурсіі ў музей Астровенскай СШ;
- рыхтуюцца рэфераты: "Грамадская дзейнасць у імя Айчыны", "Леў Сапега - канцлер "залатога веку" Беларусі", "Саратнікі і паплечнікі Л.Сапегі" і інш.;
- навуковая канферэнцыя "Славуты сын Айчыны".
У абласной бібліятэцы ім.У.І.Леніна пройдзе выстава кніг і публікацый, прысвечаных Льву Сапегу.
Намеснік старшыні І.М.Палачанін.
Памяць выгнання з волі
У красавіку 1990 года савецкі ўрад афіцыйна прызнаў праўду пра злачынствы сталінскага рэжыму ў Катыні.
Вецер Праўды магутны! Дзьмі!
Асабліва, як дымам сцеліць...
Можа зоркі былі людзьмі,
Як з нябёс на Катынь глядзелі,
Як людзей вынішчалі людзі?..
Неба бачыла! Праўда судзіць!
У нармальнае чалавечае ўяўленне не ўкладваецца, што маглі, проста, перабіць людзей дзесяткамі тысяч, без выкліку арыштантаў і аб'яўлення віны, людзей, якія не зрабілі ніякага злачынства, а толькі выконвалі абавязак згодна з распараджэннямі польскага ўраду - служылі там, куды іх паслалі..
Заходняй Беларуссю Масква запла-ціла Польшчы за мір згодна з Рыжскай дамовай 18 сакавіка 1921 года. За 18 гадоў пад Польшчай у Глыбоцкім раёне вырасла мястэчка Кашары (сучаснае Падсвілле). Яно засталося як памяць пра тое, што мы былі здадзены Польшчы. Пасёлак жыве. А тыя, хто яго заснаваў, загінулі ў Катыні?.. Ды і ўсюды: у лесе, у чыстым полі у прымеж-най паласе, у 1939 годзе, як уцякалі польскія салдаты ад забойства іх савецкімі сал-датамі...
- Маладзенькага салдаціка-паляка ў ніжняй бялізне бачылі каля лесу. Пакуль прыдумалі, як яго ратаваць, ён знік, - распавядае Клаўдзія Антонаўна, - ён жа не дабег вось так да Польшчы...
Гэта адна думка. А другая пра тое, што на пагібель гналі і беларусаў.
Жылі-былі Ціт і Фёкла. І ўсяго толькі год у шлюбе. Іх забралі з сямейнага дома ў Ластавічах 22 чэрвеня 1941 года. Фёклу не забілі. Але - маладосць і тую мару пра шчасце. А Цітава жыццё ўжо стаяла ў рэестры... Яго ў той трагічна-вядомы дзень павезлі спачатку ў Беразвецкі знішчальнік... А яе, Фёклу Ермалаеўну, на вакзал, і цягніком - у Алтайскі край.
- Я вярнуся, - сказаў Ціт.
Ён не мог думаць ішакш, бо чалавек божай веры, душа-невінаватасць, не ўяўля-ла такога гвалту ад сваіх. Бо сусед жа Аўласаў служыў у НКУС.
Ціт Астаф'евіч Пракоф'еў вучыўся у Віленскай духоўнай семінарыі, і быў настаўнікам славеснасці, Закону Божага ў школе. Ва ўмовах польскай акупацыі на тэрыторыі так званых Заходніх крэсаў лічыўся афіцэрам запасу Войска Польскага. І трапіў у лёсавы спіс Катынскай трагедыі. Службоўцы НКУС, мусіць, не паспелі зрабіць мясцовую прачыстку. Грымнула Вялікая Айчынная вайна. Ідуць фашысты, а тут - Ціт... Не расстраляны ў Катыні. Духоўнік, адукаваны, пражыў вунь колькі пад уладай Польшчы, нібы зрыфмаваўся з ёй... Ён жа адразу зоймецца варожай дзейнасцю, да немцаў прыпаяецца, здасць Германіі не толькі родныя Ластавічы, Глыбоччыну, але і Маскву. Браць яго! І жонку, гэтую "палячку" - далей ад фронту! Яна, хоць і залеская па нараджэнні, але расла ў атмасферы школьнага апальшчэн-ня, закончыла на выдатна сем класаў польскай школы. Вядома ж - вораг, знюхаецца з акупантамі.
Сама ж учынніца Саюзу ніяк не лічыла сябе акупантам, хоць вельмі выраз-на праследжваецца ў гісторыі захоп, маніпуляцыя... Пачынаючы з 1 студзеня 1919 года наша Беларусь два тыдні пабыла Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай, пасля чаго ад БССР былі адарваны тэрыторыі Віцебскай, Смален-скай, Магілёўскай губерняў і ўключаны ў склад РСФСР - сталі Расеяй. Астатнія губерні з 28 лютага ўвайшлі ў марыянетку ЛітБел. А ўлетку ўжо яна зноў лічылася Расеяй. І пачалі ёй гандляваць. За дзве літоўскія дывізіі для ўдзелу ў вайне супраць Польшчы РСФСР аддала Літве 12 ліпеня 1920 году значную частку Беларусі.. А 31 ліпеня на тэрыторыі толькі 18-ці паветаў зноў была абвешчана БССР.
На перамове ў Рызе 21 верасня 1920 года ўрад Масквы хацеў аддаць Польшчы ўсю Беларусь, але тая адмовілася ўзяць. І, урэшце, 18 сакавіка 1921 года, згодна з Рыжскай мірнай дамовай, Масква аддала Польшчы ўсю Заходнюю Беларусь. Наша зямля стала для Расеі стратэгічнай прас-торай -прыкрывала шлях на Маскву.
Пры Польшчы ў Беларусі нарадзіліся і выраслі, дасягнулі юначага ўзросту людзі - "палякі". Такой "палячкай" была Фёкла. Адно: яна ў польскасць трапіла ўжо чаты-рохгадовай дзяўчынкай.
Якая ж тады віна карэнных жыхароў зямлі беларускай, што яны чаргова траплялі пад тую ці іншую акупацыю і вымушаны былі ўжывацца з рознай уладай?.. Каб, проста, быць жывымі, мець пад нагамі грунт, дарогу, рухацца... Якая розніца ўжо, куды... У капіталізм, сацыялізм, камунізм?..
Пры Сталіне маланкава рухаліся на той свет...
...Фёкла павінна была прыняць лёс выгнанніцы. Яе павезлі ў бітком набітым вагоне на далёкі Алтай. Ехала ў чужы невядомы свет часоў Вялікай Айчыннай вайны і не магла ведаць, што Ціт ужо забіты яшчэ на шляху да савецка-польскай мяжы ў Кублічы.
Ціт, як калона смертнікаў ішла праз Перадолы, папрасіў піць у Васі Пустын-нікава, меншага дваюраднага брата Фёклы, Але бацька хлопчыка -Яўсей зразумеў, што гэта за калона і адазваў сына, баючыся быць раскрытым у сваяцтве з арыштованым. Ён ужо меў досвед... Сын Міша паддаўся на ружовы заклік з усходняй савецкай Беларусі, перайшоў мяжу з польскай тэрыторыі, каб трапіць у "светлае жыццё", абяцанае з таго боку. І знік. Яўсей ужо траціў сыноў. Які бацька не пабаіцца?..
- Не высоўвайся! - сказаў Васілю.
Так Ціт і не папіў вады ў сваякоў.
Гэтыя і некаторыя падрабязнасці апошніх гадзін Цітавага жыцця выявіліся ў часе, далёка наступным... І тое, што загіну-ла калона пад налётам нямецкіх самалётаў.
Ціту Астаф'евічу сёлета было б 100 гадоў. Можа б і дажыў, каб не цёмныя знішчальныя сілы сталіншчыны. А так засталася толькі памяць. Яна выразніцца і сёння.
Я помню, помню, як цябе знішчалі:
Душу і цела, каб і сны маўчалі...
Каб ты знямеў і ў часе, і ў прасторы,
Каб ты не ведаў,
што ёсць Бог і зоры...
Але Дух - несмяротны
ў свеце Праўды.
Ён навальнічны там і ачышчальны.
Ён там іскрыцца проста,
натуральна.
І думкі боскія свяціць пра гэта рады.
Думкі і словы Фёклы выразныя. Усё і цяпер добра памятае. Яна распавядае, як імкліва павезлі яе у Алтайскі край: "...Бар-наул - на рацэ Обь.
Нас пагрузілі ў баржу. Яна аж тануць стала. Тады перамясцілі ў другую...
У Бійск плылі па рацэ Бія. А далей - на валах, 200 кіламетраў. Я - пешшу, бо маладыя ішлі. Начавалі на полі і зноў ішлі, да Тагола, дзе нас і размеркавалі, куды каго (у калгас, у Ямінск, частку ў тайгу). Я, якраз, і трапіла ўпачатку на лесапавал. Лес валілі на дровы. Жылі ў бараках. Асабліва было цяжка зімой. Ужо ў сакавіку мяне накіравалі на залатыя капальні. Стаяла на кантролі прамыўкі золата. Прымала выпрацоўкі ў вязняў. Золата збіралі ў банкі, апячатвалі і адпраўлялі ў Манголію. Маю шэсць гадоў залатой маладосці... На заканчэнні зняволення рэжым паслабілі. Ды і польскі ўрад хадатайнічаў ўвесь час. Ужо, калі перавялі на вольнае пасяленне, нам палягчэла. У Таголе я працавала ў вайско-вай сталовай.
Фёкла Ермалаеўна вярнулася ў 1949 годзе, калі было дазволена раз'язджацца, як кажуць, па хатах.
- Былі б хаты, а то дзе іх знойдзеш, - згадвала яна пачатак сваёй волі, - я ж яшчэ не ведала, што ўсю нашу гаспадарку, сядзібу разбурылі начыста. Маёмасць забралі. Невядома куды дзелася і багатая бібліятэка мужа... А пра яго думала, што жывы. Дамоў цягнула. А магла б ехаць у Польшчу. Некаторыя туды ехалі. Я ж добра ведала мову. Але адправілася на Радзіму з сям'ёй Зубко, якая вярталася ў Шылава. Я ж не адна была звезена на Алтай з Глыбоччыны.
Безумоўна. І прыехала Фёкла Ермалаеўна ў родны куток, і даведалася, што Ціта няма з пачатку вайны. А гэта быў прыстойны, адухоўлены Божай верай чалавек.
...У Залессі, адкуль родам, пазнаёмілася з Лявонам Мінаевічам Лазукіным.
Іх лёсы падобныя. Толькі Лявона вывезлі ў Германію не "свае", а немцы.
Лявон з жонкай і маленькім сынам Амбросам знясілелі ад голаду на працы ў германскім палоне. Жонка старалася карміць сына. Сама не вытрымала - памерла. Тады сына карміць пачаў Лявон. Згаладаўся так, што, урэшце, змогся і зваліўся з ног. Яго ўжо выкінулі былі да мёртвых. Але нехта (ёсць жа людзі добрыя ўсюды) разгледзеў, выратаваў. Знайшлася і праца. Сяк-так акрэйбаў. І сына не згубіў. Вярнуўся, як лёс пасадзейнічаў, у Залессе. Тут на трэці дзень пасля знаёства з Фёклай, абручыліся...
У 1950 годзе нарадзілася Каця (па мужу Кір'янава). У 1954 - Коля (Мікалай Лявонавіч Лазукін). Пайшлі ўнукі, праўнукі...
Згубіцца гэтай Памяці няпроста -
Яна ўраслася ў пройдзеныя вёрсты,
Раскаранілася і дасягнула росту...
Згубіцца гэтай Памяці няпроста!
Вось толькі згубіўся Амброс, які выжыў у Германіі пад ахвярным бацькоўскім наглядам, вырас з дапамогай чулай душы Фёклы, і ў 1964 годзе пайшоў служыць вялікай Радзіме. І згубіўся. Без вестак.
- Мы яшчэ думалі, што падаўся, мабыць, пасля службы на будаўніцтва Краснаярскай ГЭС, - згадваюць брат і сястра. Ніхто пра яго не паведамляў. Толькі праз колькі гадоў несуцешных пытанняў прыйшло: "Загінуў пры выкананні служ-бовых абавязкаў у раёне каардынатнай сеткі праліва, цячэння "Новая зямля".
Гэта Паўночна ледавіты акіян. Там праходзілі выпрабаванні атамнай зброі.
Як жыцці трапляюць у мора,
Пра гэта ж усім не гавораць...
Хіба, можа, бачылі зоры...
Над морам?..
А вы ўжо мяне не чакайце,
А вы ўжо мяне не шукайце,
І бацька Лявон, і сям'я...
І маці, і Коля, і Каця...
Магіла мая - акіян.
Амброс?.. А як бы зласкавіла гэтае імя каханая дзяўчына? - чамусьці сумна падумалася мне, - Рося?.. Ці паспеў ён, нават, закахацца? Салдат Амброс...
Лявона Мінаевіча ўжо таксама няма на свеце. А Фёкла Ермалаеўна жыве. Трымаецца на 150 рублёвай пенсіі. Ёй 89 гадоў. Адметна, што нарадзілася 7 лістапада 1917 году. Прыйшла на белы свет у час суцэльнага націску. Праўда, у нас яшчэ, мабыць, яго так не адчувалася. Быў іншы - польскі, культурна-памяркоўны. Ішло апалячванне беларусаў, ад якога і Фёкла "палячка" (дакументальна).
- Веды польскай школы дапамаглі выжыць у ссылцы, - кажа сын, - выратавалі ад непасільна-цяжкай працы... Сярод ссыльных мама была найбольш адукаванай.
...І ўнутранае святло, пачуццё чала-вечай годнасці, нейкі мяккі спакой, дабрыня жыве у Фёкле Ермалаеўне. І Памяць.
Зацягвалі вузел болю
На ейным выгнанні з волі,
На сэрцы жывым, на долі.
На Памяці - не змаглі...
Бо памяць выгнання з волі
Праточыць падмуркі, столі,
І сцены святлом расколіць,
І знойдзе ў жыццё праліў...
У Задарожжы, недалёка ад касцёла, пахаваны ейны прапрадзед. Ён сабою зачаў клады на асабістай зямлі, якая пры Саветах была абагулена.
- Яшчэ стары дубовы крыж стаіць, - згадвае пра-пра-праўнук Мікалай.
Выразна адчуваю, што ў гэтым радаводзе жыве Памяць.
М.Я. Баравік.