Папярэдняя старонка: 2007

№ 25 (813) 


Дадана: 14-11-2022,
Крыніца: pawet.net.



№ 25 (813) 27 ЧЭРВЕНЯ 2007 г.


У Гданьску адкрылі памятны знак Янку Купалу

23 чэрвеня ў польскім Гданьску да 125годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы адкрыты мемарыяльны знак у гонар вялікага беларускага паэта - на вялікім камяні шыльда (фінансаваная кансулатам Беларусі ў Варшаве) з надпісам пабеларуску і папольску: "Янка Купала - Беларускі пясняр" і "...сьняцца сны аб Беларусі".

Адкрыццё мемарыяльнага знака ў ціхім, маляўнічым раёне Гданьска, на вуліцы, якая носіць імя Купалы, адбылося ў надзвычай урачыстай атмасферы.

Мэр Гданьска Павел Адамовіч, прызнаўшыся, што ягоны род паходзіць з Беларусі, сказаў, што ганарыцца тым, што ў ягоным горадзе паўстаў такі помнік.

У кожным з вас цячэ значная частка беларускай крыві, бо ў Гданьску сапраўды шмат людзей, якія паходзяць з Беларусі. Мы гэтым ганарымся і, дзякуючы Купалу, яшчэ раз усведамляем.

Мемарыяльны знак быў усталяваны дзякуючы намаганням перадусім беларускай грамады Гданьска на чале са спадарыняй Аленай Глагоўскай. Спадарыня Глагоўская зазначыла:

Цяжкасці былі з тэрмінам адкрыцця. Казалі мне з беларускай амбасады: "Можа ўвосень давайце". Я кажу: "А што восенню? Што такога восенню адбываецца?" Пажартавала нават - не ў гадавіну ж кастрычніцкай рэвалюцыі адкрываць! Але трэба сказаць, што кансулат беларускі выканаў шыльду такую, якую трэба", - тут спадарыня Глагоўская звяртнула ўвагу на напісанне слова "сьняцца" паводле класічнага правапісу.

Прысутныя чыталі вершы Янкі Купалы, спявалі песьні на вершы паэта.

У адкрыцці мемарыяльнай шыльды не ўзяў удзел амбасадар Беларусі ў Польшчы. Прысутныя на цырымоніі беларускія дыпламаты патлумачылі гэта тэрміновымі справамі ў Варшаве, хаця яшчэ ўчора Павел Латушка быў у Гданьску.

Адзін з прадстаўнікоў мясцовай беларускай грамады сказаў, што гэта магло быць звязана з "небяспекай" з'яўлення на цырымоніі вялікай колькасьці белчырвонабелых сцягоў, як, зрэшты, і было.

Я беларус, жыву тут, вучуся і лічу сваім абавязкам быць на такім мерапрыемстве, - кажа студэнт, які разам са сваімі сябрамі прыйшоў на цырымонію з белчырвонабелым сцягам.

Напярэдадні мясцовая прэса пісала, што кіраўніцтва кансулату запатрабавала ад арганізатараў, каб хор, які спяваў на цырымоніі, не выконваў песню на верш Купалы "Паўстань, народ", бо "яна не адпавядае цяперашняму часу".

Генеральны консул Беларусі ў Гданьску Руслан Есін, аднак, заявіў, што ніякіх спрэчак у беларускіх дыпламатаў з арганізатарамі не было.

Хор усё ж заспяваў песню на верш "Паўстань, народ".

Асабліва цешыліся з нагоды адкрыцця помніка мясцовыя беларусы старэйшага пакалення.

Аляксей Дзікавіцкі.


Беларуская мова стала афіцыйнай у Гайнаўцы

У гарадской управе польскага горада Гайнаўка, што на Беласточчыне, у хуткім часе можна будзе вырашаць усе пытанні, карыстаючыся беларускай мовай. Адпаведную ўхвалу на ўнёсак Беларуска-народнай фракцыі прыняла гарадская Рада.

Каля 27 працэнтаў жыхароў Гайнаўкі лічаць сябе беларусамі. Права карыстацца роднай мовай (у якасці "дапаможнай мовы" ў дзяржаўных установах) дае ім адпаведны закон, прыняты ў 2005 годзе.

Рашэнне Рады яшчэ мусіць зацвердзіць МУС Польшчы.

Аляксей Дзікавіцкі.


МІТЫНГ ПАМЯЦІ В. БЫКАВА

Вечарам 22 чэрвеня каля магілы Васіля Быкава на Усходніх могілках Менска адбыўся мітынг, прысвечаны памяці народнага пісьменніка Беларусі, які памёр у гэты дзень у 2003 годзе.

Паводле слоў старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі, геніяльны празаік не баяўся выйсці на вуліцы і плошчы Беларусі, каб сказаць сваё адважнае слова нават тады, калі не ўсе беларусы былі гатовы гэтае слова ўспрымаць.

- Я ўпэўнены , што выказванне Васіля Быкава " толькі свабода дасць незалежнасць , аднак толькі незалежнасць можа забяспечыць свабоду " павінна быць у нашых сэрцах і на нашых сцягах .

Старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч зазначыў, што за гады пасля смерці Васіля Быкава кожны сапраўдны беларус зразумеў, каго і што ён страціў. Паводле яго слоў, за перыяд пасля смерці свайго прарока Беларусь павінна ўсвядоміць не толькі горыч і велічыню гэтай страты, але і зрабіць высновы.

Радыё Рацыя .


Канферэнцыя ў Мірскім замку

16 чэрвеня 2007 года ў памяшканні адноўленага палаца Мірскага замка адбылася рэспубліканская навуковапрактычная канферэнцыя "Мірскі замак. Канцэпцыя рэстаўрацыі і праблемы музеефікацыі", якую чарговы год ладзіць Нацыянальны мастацкі музей Беларусі. У канферэнцыі прымалі актыўны удзел навукоўцы і музейныя спецыялісты з Нацыянальнага мастацкага музея, Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Алена Карпенка, загадчык аддзела старабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея расказала пра гісторыю стварэння навуковай канцэпцыі музеефікацыі Мірскага замка на працягу апошніх пятнаццаці гадоў і тыя складанасці, якія паўсталі перад музейнымі работнікамі, калі палову палацавых памяшканняў аддалі пад гатэль і будучая музейная плошча значна скарацілася.

Кандыдат гістарычных навук Алег Трусаў расказаў пра гісторыю археалагічнага вывучэння Мірскага замка і паказаў прысутным фотаздымкі некаторых цікавых знаходак, у тым ліку адзін з першых беларускіх відэльцаў канца 16 стагоддзя і кавалак алавянай талеркі з радзівілаўскім гербам.

Архітэктар Валянцін Калнін, адзін з першых даследчыкаў Мірскага замка расказаў пра сістэму зняволенняў і пакаранняў у ВКЛ і звязаў гэтую тэму з вязніцай, якая спачатку мясцілася ў сутарэннях адной з замкавых вежаў, а потым - у палацы.

Пра фундатарскую дзейнасць Юрыя Ільініча і яго нашчадкаў распавядала Наталля Трыфанава - супрацоўніца мастацкага музея. Цікавае паведамленне пра гісторыю аднаго са слуцкіх паясоў з фондаў вышэйназванага музея зрабіла Ірына Скварцова.

Музейную тэму працягнуў і другі музейны супрацоўнік Аляксандр Ярашэвіч, які падрабязна асвятліў бітву 1812 г. пад Мірам і яе адлюстраванне ў гісторыі і мастацтве 19 - 20 стст.

Некалькі навукоўцаў і рэстаўратараў паднялі праблемы рэстаўрацыі археалагічнай керамікі і семантыкі выяў на кафлі з раскопак Мірскага замка. Гэта выступы Пятра Русава, Алега Косткі і Паўла Пракапцова.

Мясцовыя даследчыкі Вольга Навіцкая і Людміла Пракапенка, якія жывуць і працуюць ў Міры, зрабілі вельмі цікавае паведамленне пра людзей з асяроддзя князя Міхаіла Святаполк-Мірскага і паказалі шмат унікальных фотаздымкаў.

Выкладчыцы БДУ Ганна Хадасевіч і Ірына Махоўская расказалі пра гісторыю Міра ў XX стагоддзі. Асабліва цікавую інфармацыю пра халакост у Міры распавяла прысутным дацэнт І.С. Махоўская.

Вольга Бажэнава, таксама выкладчык БДУ, расказала пра фамільны альбом партрэтаў князёў Радзівілаў, якія захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

З цікавасцю заслухалі прысутныя выступ Святланы Пацыенкі (БДУКіМ) на тэму "Мірскі замак як адзін з цэнтраў магнацкай культуры ў Беларусі".

Прысутныя азнаёміліся з ходам рэстаўрацыі замкавай капліцы пачатку XIX стагоддзя і замкавых карпусоў. Таксама яны атрымалі нумар газеты "Наша слова", прысвечаны захаванню помнікаў гісторыі і культуры Старажытнай Беларусі.

Матэрыялы канферэнцыі будуць надрукаваныя, а таксама выстаўленыя на адзін з сайтаў Нацыянальнага мастацкага музея.

Наш кар.


ПАДВЕДЗЕНЫ ВЫНІКІ КОНКУРСА ЛАСТОЎСКАГА

У сярэдзіне чэрвеня на Форуме дэмакратычных настаўнікаў у Менску, які праводзіла Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Таварыства беларускай школы» (ТБШ), былі афіцыйна падведзены вынікі штогадовага конкурса «Прэмія імя акадэміка Вацлава Ластоўскага для беларускамоўных выкладчыкаў ВНУ». Узнагароды ўручалі старшыня Арганізацыйнапрэміяльнай рады і ТБШ Алесь Лозка, народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч і старшыня Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», вядомы мастак Аляксей Марачкін. Першыя спецыяльныя дыпломы лаўрэатаў конкурсу атрымалі Тамара Сухая, дацэнт кафедры матэматыкі №3 Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта, Аляксандр Арцішэўскі, доктар медыцынскіх навук, прафесар кафедры марфалогіі чалавека Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта і Павел Каўрыга, дацэнт кафедры агульнага землезнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта (БДУ). Званне дыпламантаў таксама займелі наступныя тры намінанты: Вольга Корсак, майстар спорту, трэнерхарэограф і фалькларыст Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка; Мікалай Страха, старшы выкладчык кафедры эканамічнай геаграфіі і аховы прыроды той жа ўстановы; Максім Беліцкі, кандыдат эканамічных навук, старшы выкладчык кафедры міжнародных эканамічных адносін БДУ.

Не малая група іншых супрацоўнікаў ВНУ і грамадскіх дзеячаў таксама была ўганаравана дыпломамі ТБШ за развіццё нацыянальнай адукацыі і асветы.

Арганізацыйна-прэміяльная рада

Здымкі:

1. А.Лозка і Н.Гілевіч уручаюць дыплом Вользе Корсак (БДПУ).

2. На форуме дэмакратычных настаўнікаў прэзентуюць выданні Т. Мацкевіч ("Супольнасьць") і Г. Андросік ("Блізкая гісторыя").

3. Н. Гілевіч віншуе лаўрэата канкурса прафесара Аляксандра Арцішэўскага (БДМУ).

4. У зале Форума. На пярэднім плане муж Тамары Сухой (БНТУ), які атрымаў першую ўзнагароду лаўрэата конкурсу за жонку, якая захварэла.

5. Ганаруецца лаўрэат конкурса дацэнт Павел Каўрыга (БДУ).


СЛОВЫ 3 БОЛЬШ ВЫРАЗНА АКРЭСЛЕНЫМ ЗНАЧЭННЕМ

Спазнавальны - па-знавальны. Слова пазнава-льны - ўтварэнне ад пазна-ваць (пазнава-льны) , а яно ад формы закончанага трывання пазнаць (пазна-ваць).

У беларускай мове, як засведчылі тлумачальныя слоўнікі, дзеяслоў пазнаць мае асноўнае, най-больш выкарыстанае значэнне "прызнаць у кім-, чым-небудзь знаёмага або знаёмае. // Распазнаваць па якіх-небудзь прыметах каго, што-небудзь" (Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. Т.3, с. 602). У дзеяслова ж спазнаць найпершае значэнне "ахапіць розумам, асэнсаваць з'явы рэчаіснасці". Акрамя таго "набыць веды ў чым-небудзь, пазнаць што-небудзь" // Атрымаць сапраўднае ўяўленне пра каго-, што-не-будзь". "Ён спазнаў ужо прыхільную лагоднасць яе душы, да якой міжвольна памкнуўся і сам" (В. Быкаў). А таксама - "усвядоміць, зразумець, пераканацца". Народ спазнаў, кім мусіць знацца. (М. Чарот) (Том 5. Кніга 1. С. 242).

Такія выразныя зна-чэнні і выкарыстанне ў тэкстах знакамітых аўтараў спрыяла таму, што ад дзея-слова спазнаць / спазнаваць сталі ўтварацца новыя лексічныя адзінкі - назоўнікі і прыметнікі, якія адлюстра-ваныя ў друку незалежнай Рэспублікі Беларусь.

Падамо некоторыя прыклады. "Супрацьпа-стаўляючы эмпірычнаму спазнанню інтуіцыю, уяў-ленне, сны, пачуцці, раман-тызм выступаў як адна з праяваў ірацыяналізму". (Роднае слова. 2006. № 9. С. 20). "Уладзімір Калеснік так вызначыў рух душы творчай асобы, сутнасць творчага спазнання свету: "Паэт шукае гармонію сусвету ў прыродзе і ў сабе ды не-ўпрыцям сам становіцца сусветам"". (Тамсама, с. 38). "Пераклады біблейных кніг выконваліся пераважна ў адукацыйных і спазна-вальных мэтах". (Роднае слова. 2006. №8. С.11).

Нашыя акадэмічныя слоўнікі (перакладныя і тлу-мачальныя) абмежаваліся фіксацыяй толькі дзеяслоў-ных лексемаў і слова спа-знаны. Іншыя вытворныя ад гэтых выразных слоў тут не падаюцца. Відаць, таму, што гэта не спрыяла б на-бліжэнню моваў. Затое су-польных з усесаюзным стан-дартам лексічных адзінак у названых даведніках шмат: пазнанне, пазнаны, пазна-вальны, пазнавальнасць і інш.

Між тым дзеясловы з прыстаўкаю с- (<з) маюць болып выразна акрэсленую і багатую семантыку (засве-дчаную і тлумачальнымі слоўнікамі) і здатныя на шырокае выкарыстанне іх у пісьмова-кніжнай мове, а таксама вытворныя адзінкі - спазнавальнасць, спазна-вальны, спазнаванне.

Прадзіўны - прадзі-льны. Слова прадзіўны - ад прадзіва, якое падаецца слоўнікамі з наступнымі значэннямі: "1. Дзеянне па-водле знач. дзеясл. прасці. 2. Вынік гэтага дзеяння; тое, што спрадзена. 3. Кудзеля, лён і пад., прыгатаваныя для прадзення" (Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. Т. 4, с. 319). Ад гэтага назоў-ніка і натуральны прымет-нік з высокапрадукцыйным суфікса -н- прадзіўны - 'пры-значаны для прадзіва': пра-дзіўны варштат, прадзіўная майстэрня, фабрыка.

Усе вытворныя ад слова прадзіва - натура-льныя, заканамерныя для мовы беларусаў: прадзіўнік - 'рабочы, заняты вырабам прадзіва', прадзіўніца - 'жан-чына, занятая прадзівам', прадзіўня - 'майстэрня (або фабрыка) для вырабу пра-дзіва'.

Беларускае прадзіва адпавядае расейскаму пря-деные, што засведчана пе-ракладнымі слоўнікамі: "Русско-белорусскнй сло-варь" пад рэдакцыяй Я. Коласа, К. Крапівы, П. Гле-бкі (Масква, 1953, С. 551). " Прядение, текст. прадзіва, ср.; ручное п. - ручное пра-дзіва; машинное п. - ма-шыннае прадзіва".

"Беларуска-рускі слоўнік" пад рэдакцыяй К. Крапівы (Т.2. Мінск, 1989, с. 249): " Прадзіва ср. прядение; ручное п. -ручное пряде-ние..."

Але ж адметна бела-рускія словы не ўкладваліся ў рэчышча рэалізацыі ідэі на "зліццё нацыяў" і іх моваў, таму на іх месца былі па-стаўленыя ў слоўніках агу-льнасаюзныя стандарты (расейскія словы, напісаныя з улікам беларускай арфа-графіі): прадзільны, прадзі-льшчык, прадзільшчыца, пра-дзільня (уст.) А таксама складаныя тэкстыльныя тэрміны, напрыклад, прадзі-льна-ткацкі (< прядильно-ткацкий), хоць тут нату-ральным выступае беларус-кі эквівалент прадзіўна-ткальны.

Дарэчы, расейскаму ткачиха адпавядае белар. ткаля (ткалля), што такса-ма засведчана перакладны-мі слоўнікамі. Але пазней яно было выціснута ўсеса-юзным ткачыха (< ткачи-ха), утварэннем ад ткач (ткач-ыха), хоць, натура-льна, тканнем займаліся не мужчыны, а жанчыны.

Ад ткаць, ткаля і найменне майстэрні : тка-льня - рас. ткацкая мастер-ская ("Беларуска-расійскі слоўнік, 1926, с. 313). Праў-да, у 1930-1980 гады гэтае слова ў перакладныя слоў-нікі не дапускалася (яго месца заняло расейскае най-менне).

Павел Сцяцко


А нам зручней на чужой

Сэрца б'ецца ў трывозе:

На якім стаім парозе?

Што наперадзе чакае?

Мову хто маю прызнае?!

Неяк у красавіцкія дні ў адным горадзе пачала збірацца і наладжвацца справа з арганізацыяй гуртка для юных журналістаў. Ідэя добрая : вучыць моладзь пачаткам журналісцкага майстэрства, рыхтаваць да паступлення і проста збіраць разам тых, хто жадае сваю будучыню звязаць са сродкамі масавай інфармацыі. Ну што ж, на гэту сустрэчу мяне таксама запрасілі.
Сабралася моладзі 10 асоб, у асноўным вучні гарадскіх школ і некалькі вясковых.
Да нас прыйшоў вельмі цікавы чалавек, намеснік галоўнага рэдактара раённай газеты, жанчына сярэдніх год, якая добра ведае сваю справу, а таксама беларускую мову. На яе "беларускія" пытанні маладыя людзі адказвалі з невялікім жаданнем на сваёй роднай мове, а калі прыйшоў час, каб паспрабаваць свае сілы ў напісанні невялікіх артыкулаў, то моладзь увогуле напружана задумалася: "Неужели писать на белорусском?" Зразумеўшы прычыну напружання, мудрая журналістка прамовіла: « Пішыце на якой зручней». І як вы зразумелі, усе напісалі на чужой.

Вось і доказ таму, на якой мове сучаснай моладзі зручней думаць, гаварыць, пісаць на чужой. Балюча гэта гучыць, але так ёсць, і такую будучыню на чужым духоўным фундаменце прапагандуе дзяржава, на жаль, у духу русізму працуе галоўны палітычны механізм. І я ніяк не магу зразумець, якую «стабильную и процветающую» краіну можна пабудаваць з тымі, каму зручней не сваё роднае, беларускае, а хоць і суседскае, але чужое рускае. Зараз моладзь выбірае чужую мову і ўсё ж такі мае права выбару, бо хоць крыху ды ведае родную, але заўтра, што будзе заўтра? Ці будзе з чаго выбіраць нашым нашчадкам?

Малы пастушок.


Асілак Беларушчыны

З новым каштоўным выданнем змаглi пазнаёмiцца чытачы ў Менску.

Кніга «Волат з Мiгаўкі» прысвечана жыццю i дзейнасці першага рэдактара «Нашай Нiвы» Аляксандра Уласава i належыць пяру буйнейшага даследчыка лiтаратурнай спадчыны Уладзiмiра Содаля.

Нястомны даследчык i папулярызатар беларускага Адраджэння, Уладзiмiр Содаль шматкратна наведваў мясцiны, дзе жыў знаны асветнiк. Ён бываў там разам з тэлевiзiйнай групай, падарожнічаў з маладымi нашанiўцамi, неаднаразова ездзiў з М.Лавiцкiм на роварах, сустракаўся з насельнiкамі мястэчка i запісваў iх успамiны пра слыннага дзеяча, каб перадаць непасрэдна цёплыя водгукі i ўспамiны, якiмi акружаны вобраз iнтэлiгентнага і годнага чалавека, які клапаціўся пра выданне газет на беларускай мове, пра народную адукацыю. Вынікам тых вандровак стаў назапашаны вялізны гістарычны і архіўны матэрыял.

Асоба А. Уласава даволі знаная. Ён быў сябрам Рады Беларускай Народнай Рэспублікі., Сенатарам Польскага Сойму ад Беларусі. Вядома, што ён скончыў Рыжскі палітэхнічны інстытут, рана далучыўся да грамадскага і палітычнага тагачаснага жыцця. Быў арганізатарам забастовак у Радашковічах.

З 1906 і да 1914 быў рэдактарам ў выдаўцом легальнай газеты "Наша Ніва", выдаваў сельскагаспадарчы часопіс "Саха", быў адным з заснавальнікаў выдавецкага таварыства "Наша хатка". У 1920 годзе А. Уласаў вярнуўся ў Заходнюю Беларусь і жыў з сям'ёй у маёнтку Мігаўка бліз Радашковічаў. У 1922 годзе абраны ў Польскі Сойм прадстаўніком ад беларускай меншасці. У гэтым жа годзе заснаваў беларускую гімназію ў Радашковічах. За гэту рупнасць польская улада саслала яго на некалькі месяцаў у канцэнтрацыйны лагер "Сташалкова".

З усталяваннем савецкай улады ў 1939 годдзе А. Уласаў быў выгнаны са свайго маёнтка, рэпрэсаваны, асуджаны на высылку ў Сібір на 5 гадоў. У высылку патрапілі яго жонка Аляксандра і дзеці. А. Уласаў загінуў у 1941 годдзе, намаганнямі ўдавы пры дапамозе грамадскасці быў рэабілітаваны ў 1961 годдзе.

"Пра яго жыццё створаны розныя даследванні, артыкулы, нарысы, піша У. Содаль. Засталіся сціслыя ўспаміны самога А. Уласава. А вось якім ён запомніўся суседзям мігаўцам, пра гэта яшчэ нідзе ніколі не згадвалася. Як раз у гэтых успамінах Уласаў паўстае перад намі ў самых розных праявах: часам наіўны, часам надта даверлівы, як дзіця, але чуйны да людскіх клопатаў, да іх патрэбаў ."

Вёсачка Мігаўка пры яго жыцці была асяродкам асветы, культуры, грамадскай думкі. Сюды прыяжджалі яго палечнікі, аднадумцы. У Мігаўцы ладзіліся літаратурныя і тэатральныя вечарыны, ставілі "Паўлінку", "Раскіданае гняздо" і іншыя п'есы. Народная любоў і сардэчныя адносіны выражаліся нават у тым, што жыхары мястэчка называлі гаспадара Аўласам, як звалі хрысціянскага святога. Прыгожая і статная пані Аля ладзіла цудоўныя тэатральныя імпрэзы.

Пасля аб'яднання Беларусі А. Уласаў спадзяваўся быць патрэбным сваёй краіне, марыў далей выдаваць беларускія газеты, развіваць асвету. Спадзяваўся атрымаць хоць маленькую, але заслужаную пенсію ад улады. Але замест гэтага быў палічаны памешчыкам і ворагам народа, арыштаваны.

"Не аднойчы мы з тэлевізійнай групай наведвалі Мігаўку, дзе жыў Аляксандр Уласаў.

Кожнае наведванне адкрывала штосьці новае пра гэты кут і пра самога колішняга гаспадара. Я быў натхнёны ўсведамленнем, што хаджу па тых сцяжынках, па якіх хадзіў колісь самаахвярны беларускі асветнік, піша Уладзімір Содаль. Тады быў створаны тэлевізійны нарыс "Мігаўка, або Поле засеянае словамі". І вось удалося выдаць асобную кнігу.

Новае выданне аздоблена разнастайнымі рарытэтнымі фатаздымкамі, якія сведчаць пра высакароднасць памкненняў беларускай інтэлігенцыі пачатку 20га стагоддзя. Калі б такія выдатныя асобы, як А. Уласаў, не былі б знішчаны, а іх маёмасць, архівы, кнігі не разрабаваны чырвонымі камісарамі і расцягнуты сялянамі ,то якая б вялікая спадчына засталася ўсяму нашаму народу замест занядбаных вёсак, усеагульнага бескультур'я! Кніга цікавая і тым, што змяшчае гутаркі, ўспаміны, замалёўкі ў розных жанрах, якія, як багатая мастацкая кінастужка адлюстроўваюць усю карціну эпохі, усё высакароднае, светлае і трагічна страчанае…

Эла Оліна.

На здымку: Ул. Содаль сустракаецца з моладдзю. (Фота аўтара.)


Палата прадстаўнікоў зоймецца беларускай арфаграфіяй

Артыкул 21 закону "Аб вышэйшай адукацыі", які нядаўна прыняла Палата прадстаўнікоў, дае магчымасць ствараць у вышэйшых навучальных установах Беларусі беларускамоўныя групы і плыні. Гэта адзначыў на прэсавай канферэнцыі старшыня профільнай камісіі Палаты Ўладзімір Здановіч , адказваючы на пытанне Радыё Свабода пра ўжыванне беларускай мовы у ВНУ. Аднак беларускамоўныя выкладчыкі не падзяляюць аптымізму дэпутата.

Тая частка 21га артыкулу, якая тычыцца мовы навучання, у новым законе гучыць так: "Рэалізацыя права грамадзянаў на выбар дзяржаўнай мовы, якая выкарыстоўваецца ў адукацыйным працэсе, забяспечваецца праз стварэнне ў вышэйшых навучальных установах беларускамоўных і рускамоўных групаў (плыняў) праз парадак і на ўмовах, якія вызначае Ўрад Рэспублікі Беларусь".

Спадар Здановіч бачыць сітуацыю так: "Калі паглядзець, дык і рускай мовы становіцца меней. Усё больш і больш ужываецца ангельская. Гэта таму, што кампутарная ды іншая тэхніка працуе на базе ангельскай мовы.

А што тычыцца беларускай мовы, дык з дапамогай гэтага законапраекту, праз артыкул 21, мы зрабілі пэўныя крокі для таго, каб замацаваць яе ўжыванне. Але прымусіць моладзь вывучаць фізіку альбо хімію на беларускай мове мы не можам. Гэта прывяло б да таго, што стан беларускай мовы стаў бы яшчэ горшы, чым ён ёсць цяпер".

Уладзімір Здановіч паведаміў таксама, што на восеньскую сесію ягоная камісія хоча вынесці законапраект аб новых правілах беларускай пунктуацыі ды арфаграфіі. Ён згадаў, што з 1959 году гэтыя правілы не мяняліся. А розныя медыі карыстаюцца рознымі правіламі: "Хтосьці піша "парлямэнт", хтосьці - "парлямент", а хтосьці - "парламент". Хтосьці піша "клясы" замест "класы". Цяпер прапануецца прыняць усё ў форме закону. А закон абавязковы для выканання".

Тыя правілы, сказаў старшыня камісіі, павінны былі стаць абавязковымі для ўсіх. Аднак пакаранне за іх парушэнне прадугледжана не было: "Таму што ў заканадаўстве прайшоў такі радок: "У выпадку парушэння агульнапрынятых правілаў". А хто прымаў гэтыя правілы? Таму цяпер прапануецца прыняць усё ў форме закону. А закон абавязковы для выканання".

Алег Трусаў - дацэнт, кандыдат гістарычных навук, старшыня Таварыства беларускай мовы, ужо больш за 20 гадоў выкладае студэнтам выключна пабеларуску: "І ніколі моўных праблемаў са студэнтамі я не меў. І ўсе гэтыя казкі пра фізіку, якую быццам бы немагчыма вучыць пабеларуску, гэта казкі пра шэрага бычка. А вось пра павагу да мовы сведчыць сёлетняе тэставанне - на 12 тысячаў больш абітурыентаў выбралі беларускую мову, а не расейскую.

Мы неаднаразова звярталіся ў камісію Палаты прадстаўнікоў з прапановай замацаваць у законе "Аб вышэйшай адукацыі" палажэнне аб беларускай мове. Трэба сказаць, што міністар Радзькоў год таму даў загад выкінуць вывучэнне беларускай мовы з усіх ВНУ. І толькі пасля таго, як мы на імя Аляксандра Лукашэнкі сабралі некалькі дзесяткаў тысяч подпісаў, тыдзень таму вярнулі назад беларускую мову на год ва ўсе універсітэты".

Уладзімір Глод.


Людзі на балоце. Цяпершчына.

Гэта мой другі прыезд у вёску Глінішча (Хойніцкі рн Гомельскай вобл.). Першы быў у далёкім дзяцінстве, таму я мала што памятую. Можа, толькі старыя вясковыя могілкі і шэраг сумных драўляных хат насупроць, якія, трэба прызнацца, зусім не прываблівалі малое і шкадлівае дзяўчо. А зараз, пасля прачытання той самай, знакамітай "Палескай хронікі", і свежапафарбаваны плот вакол могілак, і вулка пабач з цёмнымі, напараўраскіданымі хатамі, і агромністае ці то поле, ці то луг, ці то проста выпас, усё стала такое прывабнае у гэтай сваёй індывідуальнапалескай неахайнасці, такое роднае ў гэтай, злёгку кранутай клапатлівай чалавечай рукой, прыроднай прыгажосці. Усё патыхае нейкай своеасаблівай старэчай і даўніной, прываблівае непадробнай натуральнасцю і жыццём.

І мімаволі пачынаеш шукаць мележаўскую Ганну ў гэтай дзяўчыне, якая толькі што падышла да адзінокага калодзежа на ўскраіне вёскі, і Васілём здаецца гэты хлопец, што прыпыняе воз ля адной з хат, і нават гэты статак вясковых кароў нібыта сышоў са старонак кнігі...

Канешне, не змаглі абмінуць і тутэйшы Літаратурны музей імя Івана Паўлавіча Мележа. Я хацела проста прайсціся па маленькіх пакоіках, рупліва прыбраных стараннаю жаночай рукой, але Соф'я Піліпаўна Мітліцкая, загадчыца музея, ніколі б не згадзілася адпусціць гасцей без каментароў экскурсавода, якім яна, дарэчы, і з'яўлялася. Я, шчыра кажучы, не вельмі хацела, бо чакала чарговага нуднага пераказу школьнага падручніка.

Яна пачала гаварыць. І мне падалося, што сам пісьменнік зараз выйдзе са свайго кабінета і запытаецца пра нас. Соф'я Піліпаўна расказвала не пра жыццё і творчасць "класіка беларускай літаратуры", яна з захапленнем і шчырасцю апавядала пра... сваю сям'ю! Справа ў тым, што Іван Паўлавіч і яе маці - дваюродныя брат і сястра, а сама Соф'я Піліпаўна - пляменніца пісьменніка. Шмат усялякіх цікавых дробязей пачулі мы ад "сведкі падзей". Напрыклад, такі факт, што вясковая мянушка бацькі Івана, Паўла Фёдаравіча, была Галаваты, бо яшчэ спрадвеку гэтыя Мележы (а іх у в. Глінішча не адна сям'я) вылучаліся сваім розумам, шмат чым яшчэ.

Я села ў машыну...нібы вярнулася з мінулага, а можа, наш старэнькі "гольфік" - машына часу? Не ведаю, толькі я гэтую вандроўку ніколі не забуду.

Што датычыцца грашовага патання, які так востра сёння паўстаў, то ні за наведванне музея, ні за сам, проста цудоўнейшы аповед ніхто з нас нічога не ўзяў, а толькі яшчэ запрашалі. Таму нават і сёння неяк не вельмі ўтульна сябе адчуваю: нібы штосьці забылася зрабіць... А, можа, мы, гараджане, ужо адвыклі ад простай чалавечай дабрыні?

Марына Глушко, ліцэй БДУ, Мінск,

У знак шчырай падзякі Соф'і Піліпаўне і ўсяму глінішчанскаму люду


ЛЕНД-ЛІЗ - ЗАБЫТАЯ СТАРОНКА ГІСТОРЫІ

Мне ўжо даводзілася аднойчы, шмат гадоў таму, пісаць пра ленд-ліз, але што-нішто пачутае з тэлевізара ці прачытанае ў кнігах, газетах, часопісах змусіла яшчэ раз вярнуцца да пытання пра нечуваны гвалт над ісцінай.

У майскім нумары "Полымя" (2004), прысвечаным Дню перамогі, Іван Шамякін пісаў: " Цяпер мы ведаем , што саюзнікі па - ставілі нам усяго чатыры працэнты ўзбраення , дзевя - носта шэсць - выкавала айчынная прамысловасць , зрабілі нашы маці , дзеці ". Калі б ён ведаў праўду пра "пастаўкі саюзнікаў", дык наўрад ці паднялася б ягоная рука пісаць такое.

Гэтыя ж чатыры пра-цэнты фігуруюць і ў наву-чальным дапаможніку (з міністэрскім грыфам) для студэнтаў ВНУ "Вялікая Айчынная вайна савецкага народа ў кантэксце Другой сусветнай вайны". Дарэчы, чытачы, напэўна, і не ведаюць, што вучэбная дысцыпліна пад такой жа назвай уведзена два гады на-зад ва універсітэцкія навучальныя планы для ўсіх факультэтаў. Такога, зразумела, няма нідзе ў былых рэспубліках Саюза, і ў Расіі таксама няма. І тут ідзём наперадзе прагрэсу.

Згаданыя "чатыры працэнты" пайшлі гуляць па свеце, перадавацца з вуснаў у вусны, вандраваць з кнігі ў кнігу яшчэ ў першы па-сляваенны год, калі на сесіі саюзнага Вярхоўнага савета старшыня Дзяржплана афіцыйна далажыў, што доля заходніх паставак складае толькі каля чаты-рох працэнтаў ад выдаткаў Савецкага Саюза ў ваенныя гады. І ніхто нават не спра-баваў ўдакладніць гэтыя лічбы і зацікавіцца самой методыкай падліку, хоць усе ведалі пра несумяшчальнасць тагачасных курсаў рубля і долара.

У аповесці В.Быкава "Пакахай мяне, салдацік" ёсць, здаецца, нязначная сцэнка, якая, аднак, мае непасрэднае дачыненне да гэтых нататак. Дзеянне ў аповесці адбываецца на завяршальным этапе мінулай вайны, у Дзень перамогі. Лейтэнант-артылерыст Ба-рэйка, ад імя якога вядзецца аповед, сустрэўся ў аўстрыйскім гарадку з васемнаццацігадовай зямлячкай Франяй. Вывезеная два га-ды таму з Беларусі ў Нямеч-чыну, яна робіць прыслугай у сям'і старога прафесара біялогіі Шарфа. Калі Барэйка заходзіць з Франяй у катэдж Шарфа, той хоча пачаставаць госця канья-ком. Лейтэнант пасылае салдата ва ўзвод па закуску. І далей:

Я чакаў Кананка, які хутка прынёс цагліну салдацкага хлеба і банку свіной тушонкі, - усё паклаў на край цеснага століка.

- О, амэрыкэн, - ціха зазначаў стары, згледзеўшы пяціканцовыя зоркі на банцы.

- Ленд-ліз, - сказаў я.

Больш у аповесці гэ-ты "ленд-ліз" не ўпамінаецца.

Сёння рэдка хто з моладзі ды і людзей сярэд-няга пакалення адкажа: а што ж такое "ленд-ліз"? І толькі, можа, які ветэран, пагардліва ці іранічна мах-нуўшы рукой, вымавіць: "Ат, глупства… Гэта - ту-шонка амерыканская ды шмоткі розныя…" Не ўспа-мінаюць ленд-ліз ні ў Дзень перамогі, ні ў буднія дні, ні ў газетах, ні ў падручніках, ні ў энцыклапедыях. А калі дзе і сустрэнеш у друку два-тры радкі, мімаходзь сказа-ныя, дык нічога канкрэтнага з іх не возьмеш. Забылі праў-ду аб вялізнай ваеннай і эканамічнай дапамозе са-вецкаму войску з боку са-юзнікаў, найперш ЗША.

"Ленд-ліз" - англійскае слова, у якім lend абазначае "даваць у пазыку", а lease - "здаваць у арэнду". Закон аб ленд-лізе быў прыняты Кангрэсам ЗША 11 сакавіка 1941 года. Паводле гэтага закону, Злучаныя Штаты Амерыкі абавязваліся пастаўляць у краіны-саюзніцы па антыгітлераўскай кааліцыі ўзбраенне, боепрыпасы, стратэгічную сыравіну, прадукты харча-вання, розныя іншыя тава-ры.

Спачатку істотная дапамога аказвалася Англіі, другім краінам Брытанскай імперыі, Францыі, Кітаю. А пасля, калі гітлераўская Германія пачала вайну з Савецкім Саюзам, закон аб ленд-лізе распаўсюдзіўся і на СССР.

Лічылася, што ўзбра-енне і ўсё іншае перадаецца Злучанымі Штатамі Аме-рыкі ў пазыку або арэнду, але ў пагадненнях аб па-стаўках гаварылася, што "матэрыялы, знішчаныя, страчаныя і выкарыстаныя ў перыяд вайны, не падля-гаюць аплаце". Інакш кажу-чы, пастаўкі гэтыя былі фактычна дармовымі.

Амерыканскія караб-лі, нагружаныя тэхнікай і матэрыяламі, рухаліся праз акіян у Архангельск, Мур-манск, Уладзівасток. Хоць марскія караваны добра ахоўваліся, але не раз на іх нападалі нямецкія самалёты ці падводныя лодкі. Да-стаўляліся грузы і праз тэ-рыторыю Ірана, дзе з 1942 года знаходзіліся амерыканскія і савецкія войскі.

Першыя ленд-лізаў-скія пастаўкі прыбылі ў Савецкі Саюз ў лістападзе 1941 года, і амерыканскія танкі ды самалёты бралі ўдзел у снежаньскім контр-наступленні пад Масквой. Удзельнічалі і англійскія танкі (іх пастаўку ў СССР аплачвалі ЗША).

У пасляваенным са-вецкім друку, у прыватнасці ў працах Н. Дунаевай, К. Германа, А. Арлова і шмат іншых, усяляк прымянша-лася ленд-лізаўская ваенная дапамога. Пры гэтым абавязкова паўтараліся тыя ж "каля чатырох працэнтаў".

У апошнія гады на старонках газеты "Аргументы и факты", а таксама кнігі В. Шункова "Оружие Красной Армии" (М., 1999) пададзены зусім іншыя ко-лькасныя паказчыкі асобных відаў узбраення, завезеных з-за акіяна. Так, за ваенныя гады савецкая прамысло-васць выпусціла 97 700 тан-каў і самаходных артыле-рыйскіх установак. А яшчэ Чырвоная Армія атрымала ленд-лізаўскія 19 734 танкі і самаходкі. І гэта ўжо далёка не тыя памянёныя чатыры працэнты…

Яшчэ лічбы ленд-лі-заўскіх паставак: 18 700 самалётаў, 9 600 гармат, 131 000 кулямётаў. Ад саюз-нікаў атрымалі пораху амаль у 3 разы, тэлефоннага проваду ў 15 разоў, а пара-возаў у 22 разы болей, чым было зроблена ў Савецкім Саюзе за годы вайны. У адпаведнасці з заяўкай, бы-ло дастаўлена нават 4 000 кіламетраў калючага дроту (відаць, спатрэбіўся не толь-кі для перадавой лініі на фронце, а і ў гулагаўскай сістэме).

Былы франтавік В. Быкаў у эсэ "Вайна і перамога" прыгадвае: "Вельмі дапамагалі саюзнікі, асабліва ЗША, іх славутыя па-стаўкі па ленд-лізе. Амаль увесь наш франтавы аўта-транспарт складаўся з аме-рыканскіх аўтамабіляў - "фордаў", "шэўрале", "студэбекераў", "доджаў", "вілісаў". Нашмат горш было з прадуктамі харчавання, хлебам". А ў памянёнай напачатку аповесці В. Быкава паказана, што ў су-працьтанкавай брыгадзе - толькі аграмадныя "студэбекеры", начальства ж ездзіць на амерыканскіх "вілісах" і "доджах".

459 тысяч аўтама-шын далі саюзнікі. Гэта ў два разы больш, чым выпусцілі нашы аўтамабільныя заво-ды за чатыры ваенныя гады.

А колькі было заве-зена да нас прадуктаў харчавання! Як зазначана ў "Аргументах и фактах" (1998. № 19), савецкія гісто-рыкі звычайна паказвалі гэтыя харчы "ў тонах, хоць ведалі, што ў СССР увозіліся перш за ўсё канцэнтра-ваныя або абязводжаныя прадукты. Аднак разлікі каларыйнасці - нават без уліку харчовага спірту! - паказваюць, што атрыманых па ленд-лізе прадуктаў харчавання было дастат-кова для таго, каб карміць Чырвоную Армію на праця-гу ўсёй вайны". І яшчэ: "Па асобных відах вайсковага рыштунку СССР на 80-100% залежаў ад саюзні-каў".

Здаецца, не цяжка зразумець, чаму ад нас увесь час хавалі і хаваюць праўду. І не толькі пра ленд-лізаўскія пастаўкі. У Гер-маніі, Японіі, Англіі, ЗША і іншых краінах, як толькі адгрымелі ваенныя залпы, былі складзены дакладныя пайменныя спісы ўсіх, хто загінуў у перыяд 2-й сусвет-най вайны. А ў былым Са-вецкім Саюзе да гэтага часу усё падлічваюць і пера-лічваюць. І ніяк не могуць дайсці да толку. Спачатку (пры Сталіне) называлася лічба 7 мільёнаў (гэтак, як і ў Германіі), пасля (пры Хру-шчове) - каля 20 мільёнаў, затым (пры Гарбачове) - 25-27 мільёнаў. Цяпер адны пішуць, што "ў апошняй вайне загінула 30 мільёнаў", другія называюць лічбу, большую на дзесятак міль-ёнаў.

Часам у друку мож-на напаткаць дзівацкія, мі-фічныя звесткі, заснаваныя на чутках. Так, аднойчы ў "Народнай волі" (19.05.1999 г.), у нататках М.Тычыны, было сказана, што Амерыка за аказаную Савецкаму Саюзу дапамогу "ваенным рыштункам па так званым ленд-лізе атрымала не адну сотню тон золата ад Ста-ліна". І Ленін, і Сталін, і іхнія паслядоўнікі - не з той па-роды людзей, якія расплач-ваюцца за пазычанае. Яны любяць толькі браць. Гэта і да іх дастасоўваюцца такія радкі з К.Крапівы: "Калі ўзяць, дык - надта хітры, як аддаць, дык - "носік выт-ры", увільне не сяк, дык так…"

Ужо гаварылася, што амаль усе лінд-лізаўскія пастаўкі мы, па сутнасці, атрымалі бясплатна. Праў-да, у кошт пагашэння паста-вак, у адпаведнасці з па-гадненнямі, уваходзілі нека-торыя паслугі і розныя та-вары. Адпраўляючыся ў зваротны рэйс, амерыкан-скія караблі іншы раз за-гружаліся рознымі відамі сыравіны. Дакументальна засведчана, што саюзнікі атрымалі з СССР 300 тысяч тон хромавай і 32 тысячы тон марганцавай руды, 175 унцый плаціны. Атрымліва-лі таксама пушніну і нека-торыя іншыя тавары. У са-вецкіх портах рамантава-ліся амерыканскія гандлё-выя караблі, забяспечваліся неабходнымі матэрыяламі. Пад канец вайны на савец-кіх базах запраўляліся аме-рыканскія самалёты, а ка-манды атрымлівалі ежу і разнастайнае абслугоўван-не. Усё гэта бралася на ўлік, афармлялася дакументаль-на, ацэньвалася ў доларах.

Падлічана, што аме-рыканцы далі Саветам да-памогу на 9,8 мільярда до-лараў, а назад атрымалі ўсяго 2,2 мільярда долараў.

У ленд-лізаўскіх па-гадненнях гаварылася, што ўсё ўзбраенне, боепрыпасы і іншае, завезенае, але нявы-карыстанае, па заканчэнні вайны застаецца ў краіне-атрымальніцы, але ўрад ЗША мае права запатраба-ваць гэта назад. Аднак аме-рыканцы ні разу не скары-сталі гэта права.

У пасляваенны час, у кастрычніку 1945 года, бы-ло заключана яшчэ адно савецка-амерыканскае па-гадненне ў форме доўга-тэрміновага крэдыту на агульную суму 244 мільёны долараў. Паводле пагаднен-ня, амерыканцы абавязаліся даставіць разнастайнае за-казанае абсталяванне. Праз год дзейнасць пагаднення была прыпынена.

Пасля паміж Савец-кім Саюзам і ЗША вяліся неаднаразовыя перамовы (у 1947, 1960, 1972 гадах) аб разліках па ленд-лізе. Аме-рыканцы запрасілі частко-вую кампенсацыю спачатку ў суме 1,3 мільярда долараў, а пасля мусілі знізіць яе да 700 мільёнаў. Але СССР рашыў і гэтага не аддаваць, абгрунтоўваючы сваё ад-маўленне рознымі выдума-нымі прычынамі. У сродках масавай інфармацыі разгу-львала хадзячая фраза, што, маўляў, іхнюю ваенную дапамогу мы аплацілі кры-вёю савецкіх людзей.

Ужо пры Ельцыне Ра-сія фармальна прызнала свае ленд-лізаўскія даўгі, як, здаецца, і царскія даўгі шмат якім заходнім краінам, ануляваныя пасля кастрыч-ніцкага бальшавіцкага пе-равароту. Але фінансавае і іншае становішча ў сучас-най Расіі такое, што гэтыя даўгі наўрад ці будуць калі-небудзь вернуты. У такіх выпадках кажуць: аддадуць - як рак на гары свісне…

Суб'ектывізм пры вызначэнні ролі ленд-лізу непрымальны.

З аднаго боку, наў-рад ці можна цалкам пага-дзіцца з такімі, напрыклад, сцвярджэннямі амерыкан-скіх і іншых гісторыкаў: "Без амерыканскіх аўтама-шын і чыгуначнага абста-лявання быў бы немажлівы шэраг вялікіх савецкіх пера-мог 1943 і 1944 гадоў", без ленд-лізу "Савецкі Саюз не мог бы выстаяць супраць націску фашысцкіх армій", "Без амерыканскіх паставак прадуктаў харчавання СССР прайграў бы вайну, бо яго насельніцтва памерла б з голаду, а савецкая армія не магла б ваяваць". Тут можна спаслацца і на Сталіна, які несумненна, ведаў толк у гэтым і гаварыў амаль ва ўнісон з памянёнымі гісто-рыкамі. У кнізе А.Уткіна "Вторая мировая война" (М., 2003) прыводзяцца сло-вы Сталіна ў размове з Руз-вельтам: "Злучаныя Штаты можна назваць краінай ма-шын. Не маючы гэтых ма-шын праз сістэму ленд-лізу, мы б прайгралі гэтую вайну".

З другога боку, ніяк нельга забываць пра ленд-ліз, прымяншаць яго значэн-не. Менавіта ў многім-мно-гім дзякуючы ваеннай дапа-мозе ЗША, былі выгнаны гітлераўцы з савецкай тэрыторыі, а пасля разбіты на палях Польшчы, Чэхаслава-кіі, Румыніі, Венгрыі, Аўстрыі, Балгарыі. Праўда, пасля гэтага, будзем шчырымі, адна акупацыя краін Цэнт-ральнай Еўропы змянілася другой, толькі куды даўжэйшай - на цэлыя дзеся-цігоддзі, аж да таго часу, пакуль не развалілася Берлінская сцяна.

Іван Лепешаў.


15 чэрвеня 2007 г. памёр Сучкоў Ілья Іванавіч

П рафесар кафедры этналогіі і фальклору , кандыдат мастацтвазнаўства , аўтар рэспубліканскага сацыяльнапедагагічнага праекта " Этнашкола ", рэжысёр , этнатэатразнаўца , вядучы спецыяліст у галіне этнамастацкай адукацыі , арганізатар першых у краіне школ з фальклорнатэатральным ухілам і паглыбленым вывучэннем прадметаў этнамастацкага цыклу , апантаны збіральнік і дасціпны даследчык традыцыйнай духоўнай спадчыны беларускага народа , аўтар манаграфій " Фальклорны тэатр і выхаванне асобы " і " Фальклорны тэатр беларусаў : праблемы паэтыкі і эстэтыкі ".

Спадар Сучкоў нарадзіўся 1 жніўня 1943 года ў былой казацкай станіцы. Зараз гэта горад Новааннінскі ў Валгаградскай вобласці Расіі. Трапіўшы на Беларусь, ён амаль 30 гадоў працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, дзе дасканала авалодаў беларускай мовай і актыўна выкарыстоўваў яе ў навучальным працэсе.

Ён быў актыўным сябрам ТБМ, праводзіў актыўную працу па зборы ахвяраванняў і складак сяброў і прыхільнікаў ТБМ, ахвотна распаўсюджваў сярод студэнтаў і выкладчыкаў "Наша слова".

Сакратарыят ТБМ.


Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў ліпені

Рымша Алесь Георгіевіч Чарткоў Мікола Альгерд.

Хасанаў Ігар

Гняткоў Валеры Недзялкаў Яраслаў Русаў Пятро Аляксандрав. Сарокін Арцём Адамавіч Дабравольская Наталля М. Жмачынскі Аляксандр Вік. Варачаева Анастасія Анд. Лабадзенка Глеб Паўлавіч Сяменчык Настасся Мікал. Сяркоў Андрусь Даніловіч Мар'яна Макоўская Алена Сакалоўскі Уладзімір Пашкевіч Таццяна Валер. Баброўская Марына Вітал. Лукін Ілья Міхайлавіч Савік Мікола Пятровіч Бацян Пётр Дзмітрыевіч Арбузава Аналія Цімаф. Вячорка Вінцук Рыгоравіч Розін Дзмітрый Барысавіч Цюленеў Аляксандр Алкс. Кузяцоў Ігар Мікалаевіч Касяк Кастусь Радзівонава Ірына Яўген. Нікалаеўская Вольга Ігар. Шыпай Аляксандра Ген. Цюшкевіч Сяргей Анатол. Шэравера Руслан Уладзім. Пятроў Аляксандр Алякс. Буцко Павел Анісімавіч Чарнышоў Алесь Ігаравіч Корзун Валянціна Зелянкевіч Наталля Бельская Святлана Млынарчык Марыя Краснеўскі Віталь Сяргеев. Кулак Жанна Язэпаўна Галай Аркадзь Апанасавіч Барболін Васіль Васільевіч Бараноўскі Ігар Віктаравіч Каракін Андрэй Анатол. Балашка Алег Трапашка Марыя Сухаверхі Міхаіл Пятровіч Шусціцкі Тадэвуш Віктар. Казлоўскі Іван Іванавіч Герасімовіч Казімір Станіс. Машанскі Аляксандр Іван. Муха Анатоль Міхайлавіч Ліннік Міхаіл Аляксандр. Цішко Валянцін Уладзімір. Жукоўскі Ігар Ячачка Віктар Здановіч Іван Юльянавіч Місарэвіч Таццяна Іван. Талерчык Тамара Васіл. Шычко Святлана Вячасл. Місцюк Уладзімір Мікал. Мікалаеўская Анастасія І. Самасюк Аляксандр Міх. Трацяк Вера Машынская Ірына Антон. Нікановіч Васіль Васіл. Крываручанка Ігар Мікал. Кухарчык Пётр Андрэевіч Марчанка Пётр Георгіевіч Кардаш Наталля Аляксан. Чыгір Клаўдзія Сцяпан. Дрожынава Іна Аркадз. Гуркоў Сяргей Мікалаевіч Адамчык Надзея Іванаўна Лапановіч Андрэй Васіл. Смаль Валянцін Мікал. Радчук Віталій Дзмітрыев. Нікалаеўская Вольга Сінцова Таццяна Літвіненка Аляксандр Лагутаў Віталь Мароз Наталля Алегаўна Паўлоўская Ганна Валер. Тупік Кацярына Віктар. Краўчук Маргарыта Дзм. Арэшка Вераніка Вечасл. Мулашкіна Лізавета Дзм. Васечка Іван Уладзіміравіч Сяткоўская Вераніка Ул. Смола Таццяна Цітко Валянцін Уладзімір. Ткачова Вольга Кундас Ганна Аўдзейчык Ілья Анатол. Аўсей Аляксандр Ваўчок Аляксандр Рудовіч Мікалай Шарашовец Аляксандр М. Пастарнак Барыс Натан. Ермалёнак Вітольд Антон. Ксянзоў Кірыл Уладзімір. Краўчанка Сяргей Канст. Крывашэеў Зміцер Сярг. Ярмац Аляксандр Аляксан. Пашкевіч Мікалай Іванав. Паплыка Аляксандра Сярг. Згурская Ганна Ціцянкова Галіна Белан Наталля Карп Алена Аляксандр. Калеева Вераніка Уладзім. Звераў Юры Коцікаў Ян Новікава Марыя Сярг. Баран Аляксандр Цыганкоў Генадзь Васіл. Кобер Таіса Блізнюк Аляксандр Алякс. Ліннік Сяргей Мікалаевіч Кульбіцкі Пятро С. Грузноў Валерый Іосіфавіч Талапіла Алесь Львовіч Піскун Андрэй Анатольев. Пашкевіч Алег Эдуардавіч Молчан Барыс Валянцін. Язерскі Сяргей Лецяга Ігар Цішкевіч Вольга Іосіфаўна Залацілін Аляксандр Вал. Пракоф'ева Юлія Лесавы Кірыл Ішчанка Кацярына Сярг. Талатай Святлана Казляк Любоў Кульбеда Дзмітрый Сярг. Лажкова Наталля Яўцюшкіна Таццяна Аляк. Ермакова Святлана Сярг. Жыгальская Вольга Анат. Хрол Часлаў Часлававіч Картавенкава Галіна Пятр. Даўматовіч Іван Уладзім. Рамук Алена Найдзёнава Вера Чысцякоў Аляксей Уладз. Стрыгельская Наталля Ан. Шалупенка Васіль Іванавіч Амбразевіч Людміла Мік. Місцюкевіч Аляксандр Ів. Зуёнак Васіль Васільевіч Грынько М.У. Кітурка Ірына Фёдараўна Савіна Анастасія Максімава Кацярына Чапля Данута Ермаловіч Святлана Бязрукая Маргарыта Юр. Бубешка Уладзімір Шымірка Анатоль Скупановіч Уладзімір Л. Звонік Святлана Казлова Алена Данілава Таццяна Кароткі Мікалай Мікітавіч Панізнік Алена Іванаўна Алег Мікалаевіч Танкевіч Аляксандр Яўген. Прыбыткова Святлана Пузанкевіч Сяргей Уладз. Ільініч Наталля Валянцін. Богдан Вадзім Міхайлавіч Семяненка Максім Уладз. Пазняк Жанна Бумажэнка Я. М. Кавалёнак Л. П. Бармута Юлія Уладзімір. Усцінава Людміла Нікіф. Знавец Павел Кірылавіч Гайко Сяржук Анатольевіч Парда Аліна Іванаўна Драздоў Леанід Іванавіч Ганчароў Мікалай Паўлав. Амяльковіч Віталь Леанід. Сыч Ніна Лявонцеўна


"РЭПРЭСАВАНЫЯ НАСТАЎНІКІ"

Камітэт па ўшанаванні памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій інфармуе спадарства, што беларускі пісьменнік і гісторык, аўтар шматлікіх кніг пра рэпрэсаваных Леанід Маракоў падрыхтаваў да друку новы энцыклапедычны даведнік у двух тамах - "Рэпрэсаваныя настаўнікі" (больш за 3000 біяграфій). Кнігі могуць выйсці ў бліжэйшыя месяцы, але на іх выпуск не стае сродкаў.

Звяртаемся да нашчадкаў і сваякоў пакутнікаў, сяброў-суайчыннікаў, хто ў стане, ахвяруйце, калі ласка, на гэтую высакародную справу любую суму.

Паведамляем адрас Л. Маракова:

220004, Мінск, вул. Няміга, д. 8, кв. 3.

Тел.: 8.029-7-53-82-12 (маб., МТС).


Семінары ТБМ

27.06.2007 г. 18.00. Захаванне і вывучэнне помнікаў гісторыі і культуры Менска і іншых беларускіх гарадоў. Чарняўскі М. Сядзіба ТБМ.

27.06.2007 г. 19.00. Захаванне і вывучэнне помнікаў гісторыі і культуры Менска і іншых беларускіх гарадоў. Мазынскі В. Сядзіба ТБМ.

28.06.2007 г. 1800. Гістарычная тапаніміка і тапаграфія Менска. Грыцкевіч А.П. Сядзіба ТБМ.

29.06.2007 г. 18.00. Беларускія мары пра Вільню. Шыбека З. Сядзіба ТБМ.


Полацак, ты радаводны наш бераг...

На юбілейную вечарыну Сяргея Панізьніка, вядомага паэта, перакладчыка, даследчыка, дакументаліста і грамадскага дзеяча, сябра Таварыства беларускай мовы ў Полацкую цэнтральную бібліятэку імя Ф. Скарыны сабраліся шматлікія сябры і прыхільнікі яго творчасці з народнага літаратурнага аб'яднання «Наддзвінне», творчая інтэлігенцыя, моладзь.

Сустрэча адбылася у Дзень славянскага пісьменства, да якога Сяргей Панізьнік мае самае непасрэднае дачыненне. Вядомы паэт, перакладчык, які мае цесныя стасункі з многімі культурамі і літаратурамі свету, пераклаў на беларускую мову многія творы замежных паэтаў. Дзякуючы яму, па беларуску загучалі радкі паэтаў Латвіі, Літвы, Чэхіі, Венгрыі,Украіны, Расіі, Славакіі і іншых краін.

Ушанаванне юбіляра, якому ў траўні споўнілася 65 гадоў, невыпадкова адбылося на полацкай зямлі. Да Полацка ў Сяргея Панізьніка «сваё, радаводнае прыцяжэнне». Вёска Бабышкі Міёрскага раёна, дзе ён нарадзіўся,пасля вайны ўвайшла у Полацкую вобласць. Таму для Сяргея Панізніка, як ён некалі напісаў: «Полацк быў маёй сталіцай. Стольным горадам творчасці ён застаецца і да гэтага часу. Таму і літаратурнае прыцяжэнне да Наддзвіння - асаблівае, сыноўскае.» Гэтае прыцяжэнне ён сцвярджае праз усю сваю творчасць. Сяргей Панізьнік укладаў «Падарожную кнігу Скарыны» і сабраў матэрыял на некалькі кніг пра нашага славутага земляка. Полацку прысвечаны 3 з 10 выдадзеных зборнікаў гістарычнай літаратуры «Бацькаўшчына». Шмат вершаў прысвяціў паэт нашаму гораду, людзям, падзеям. Калі ў Полацку з'явіўся памятны знак літары «Ў» нескладовае, паэт прысутнічаў на урачыстасці і напісаў з гэтай нагоды верш, прысвечаны 22й літары беларускага алфавіта. Сяргей Панізнік - пераможца мінулагодняга гарадскога конкурсу «Горад над Дзвіной».

«Полацак!

Ты радаводны наш бераг.

Вечны, як наш

Еўфрасіннеўскі крыж!»

Так напісаў паэт ў сваім вершы «Радаводны бераг». І сёлета, як патрыёт горада, ён прыняў удзел у стварэнні полацкага абярэга, даслаўшы свой падарунак з пажаданнем: «Хай гэты абярэг зберажэ мой род і маю краіну».

Пра ўсё гэта гаварылі з удзячнасцю вядоўца вечарыны, намеснік дырэктара Полацкай ЦБС Валянціна Крук, усе яго землякі. Роднасць, атмасфера цеплыні і даверу панавала на сустрэчы, быццам у вялікую сям'ю завітаў дарагі сваяк. Сяргей Панізьнік успамінаў сваё дзяцінства, юнацкія гады, расказваў пра творчасць і новыя планы, якіх шмат. Юнацкія вёсны прыгадала свайму земляку яго добры сябра, паэтка з «Наддзвіння» Галіна Загурская. Павіншавала юбіляра і выказала ўдзячныя словы дырэктар Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур Марыя Бабко. Пра тое, як беражліва збіраецца і захоўваецца ўсё, што ім створана, расказала старшы навуковы супрацоўнік музея беларускага кнігадрукавання Ірына Шупенька.Удзельнікі тонкласа пад кіраўніцтвам Валянціны Нагорнай падрыхтавалі літаратурную кампазіцыю па кнізе для дзяцей «Золкая зёлка». А як хораша гучала на вечарыне песня пра дзяўчынку беларусачку Чапялінку ў выкананні Раісы Клімуш. Яна ж паклала на музыку і ўпершыню выканала на вечарыне песню «Радаводны бераг», прысвечаную Полацку. Песні паэта з яго зборніка «Дабравест» гучалі ў выкананні Ядвігі Аўласенка, Ірыны Салаўёвай, сааўтара зборніка, якая прыехала з Верхнядзвінска. Пасямейнаму, цёпла віншавалі юбіляра і госці з Латвіі - яго родная сястра Ніна з мужам Віталдам Янсанам.

Кветкі, памятныя падарункі, цёплыя словы... Расчулены юбіляр даваў аўтографы, фатаграфаваўся з наддзвінцамі... Ён быў дома, на сваёй Вялікай радзіме, дзе заўсёды чакаюць!

Тамара Філімонава.


Леанід Лапчынскі: імя ў мастацтве Беларусі

У Нацыянальным мастацкім музеі адбылася пасмяротная выстава жывапісу Леаніда Лапчынскага, прымеркаваная да 70-х угодкаў мастака.

Кожны раз, калі ў думках перагортваеш лісткі календара, на памяць імгненна прыходзяць постаці, фрагменты пражытага часу. Паводле логікі хацелася б, каб дні новага календара адлюстроўвалі тое светлае, што застаецца ў памяці ад людзей, якія займаюць значнае месца ў нашай біяграфіі, чыя творчасць, дзейнасць уплывала і яшчэ будзе ўплываць на развіццё беларускага жывапісу і нашае культуры.

Адной з такіх постацяў для мяне з'яўляецца Леанід Васілевіч Лапчынскі, мастак, жывапісец, выкладчык. Мянчук. Леанід Васілевіч скончыў Менскую мастацкую вучэльню, Беларускі дзяржаўны тэатральнамастацкі інстытут, аддзяленне жывапісу пад кіраўніцтвам В.К. Цвіркі і М.В. Данцыга. Вельмі сумна гаварыць пра Леаніда Васілевіча ў мінулым часе, паколькі яго ўзрост дазваляў быць з намі і займацца стваральнай працай дзеля Айчыны.

Мастак, у адрозненне ад пісьменніка ці артыста, па прафесіі меней публічная фігура. Леанід Васілевіч - інтэлігентны чалавек, быў незвычайна сціплы. Характэрная была мая першая сустрэча з Л.В. Лапчынскім. У памятны 1961 год я быў студэнтам перадвыпускнога курсу Менскай мастацкай вучэльні. Склад нашай групы быў рознаўзроставы. Сярод нас была моладзь, якая скончыла сярэднюю школу. Але былі і тыя, хто, адслужыўшы войска, паступілі ў вучэльню.

Быў час хрушчоўскай адлігі. У космасе пабываў першы чалавек Юры Гагарын, нас ахапіла ўсеагульная эйфарыя. Мы спадзяваліся ўдзельнічаць у вялікіх мастацкіх праектах, а не займацца практыкаваннямі ў малюнку, кампазіцыі і знаходзіцца ў "залежным" становішчы вучняў, якое, як нам падавалася, было на шкоду нашай самастойнасці і нашаму развіццю. Гэта не магло не адбіцца на нашых халаднаватых адносінах да заняткаў і заняпаду дысцыпліны. А наперадзе ж дыпломная праца.

А тут, час ад часу не лягчэй, пранеслася чутка, што на наш дыпломны курс прысылаюць новага выкладчыка. Мы адчулі занепакоенасць, калі ў аўдыторыю ўвайшлі два выкладчыкі. Пасля кароткага прадстаўлення мы былі вельмі насцярожаныя і падрыхтаваліся да канфрантацыі, чакаючы зручнага выпадку "выказацца". Але як жа мы здзівіліся, калі малады выкладчык абвёў вачамі аўдыторыю, знайшоў вольнае месца каля мальберта і прыняўся працаваць, не звяртаючы ўвагі на нашы здзіўленыя позіркі. Ён стаў як бы вучнем у нашай групе. У гэтым жэсце маладога выкладчыка была падкрэсленая павага да старэйшага майстра, а галоўнае - паважныя адносіны да штодзённага практыкавання ў прафесіі. Гэта было ўрокам таго, што быць у ролі вучня зусім не зневажальная справа. Яшчэ не раз выхаванасць, адукаванасць, такт Леаніда Васілевіча спрыялі перамене настрою ў нашай групе ў бок творчага ўздыму, дысцыпліны. На ўсе нашы дзеянні і капрызы новы выкладчык адказваў адным вялізным унутраным падахвочваннем да прафесіі мастака. Добразычлівая атмасфера, накіраваная на як мага лепшае завяршэнне дыпломнай працы, зрабіла нас аднадумцамі. Мы былі "не разлі вада". І удзячныя нашым выкладчыкам, гэтак жа неабходным нам тады, як ім былі неабходныя мы. Дыпломныя працы былі паспяхова выкананыя і абароненыя.

Хочацца ўспомніць яшчэ адзін эпізод. Ён звязаны з пасмяротнай выставай Леаніда Васілевіча, якая праходзіла ў Палацы мастацтваў у 1995 годзе. Наведаўшы выставу, я не мог не адчуць прысутнасці мастака. Яго, на першы погляд, не кідкія творы: партрэты, пейзажы, краявіды Менска і яго наваколляў ("Гарадскі матыў", "Вечар", "Вуліца Старавіленская", "Вясновы дзень", "Гутарка", "Мірскі замак", "Раёўка") захаплялі глыбінёй, пачуццяў і моцнай унутранай экспрэсіяй. Побач з яго карцінамі - вучні, калегі, мастакі. Вось што сказаў Я.Г. Кабушкін пра мастака і выкладчыка Леаніда Лапчынскага: "Леанід Васілевіч, вось Вы які! Пошукі гармоніі, складаная колеравая гама характэрна для шматлікіх прац, прадстаўленых на выставе. Зараз зразумела, адкуль у навучэнцаў вучэльні, дзе вёў заняткі Л.В. Лапчынскі, гэтакі цікавы і складаны жывапіс. Сумна, калі з гэтага свету сыходзіць сапраўдны мастак".

Любоў да мастацтва жывапісу, да сваёй прафесіі зрабілі Леаніда Васілевіча эрудытам і аўтарытэтным выкладчыкам, які ўкараняў здабыткі сваёй асабістай індывідуальнай творчасці ў адмысловую методыку выкладання, ствараючы традыцыю нашай выяўленчай школы, якая засноўваецца на магутнай каларыстычнай аснове, тэматычнай камернасці.

Прыклад жыцця і творчасці Леаніда Васілевіча гэта ўзор годнасці і асабістай сціпласці, высокага служэння прафесіі жывапісца, сваёй Бацькаўшчыне.

Заслужаны дзеяч культуры, дэкан мастацкага факультэта Акадэміі мастацтваў Уладзімір Уродніч.


І справаздачна-выбарчы з'езд ГА "Беларускае дабраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры"

7 чэрвеня 2007 г. адбыўся ХІ справаздачнавыбарчы з'езд Грамадскага аб'яднання "Беларускае дабраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры", аднаго са старэйшых грамадскіх аб'яднанняў Беларусі. Створанае ў 1966 г., Таварыства стала масавай арганізацыяй у Беларусі, і праводзіла значную працу па захаванні гісторыкакультурнай спадчыны.

Нягледзячы на вялікую ўвагу Таварыства да помнікаў савецкай эпохі, праведзена была вялікая праца па выяўленні і пашпартызацыі гісторыкакультурнай спадчыны нацыянальнага і агульнаеўрапейскага значэння, пры дапамозе Таварыства пабачыла свет шматтомнае выданне "Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі". На сродкі грамадскага аб'яднання адрэстаўраваны такія архітэктурныя скарбы, як Сафійскі сабор у Полацку, Заслаўскі кальвінісцкі збор, Святатроіцкі касцёл у г. Менску, на 25% са сродкаў Таварыства прафінансавана рэстаўрацыя Мірскага замка.

Канец 90ых гг. і пач. новага стагоддзя сталіся не лепшымі часамі для арганізацыі. Цяжкое сацыяльнаэканамічнае становішча, паступовае замарожванне грамадскапалітычнага і грамадскакультурнага жыцця ў Беларусі прывяло да рэзкага скарачэння колькаснага складу грамадскага аб'яднання, нацыяналізацыя будынка Таварыства аховы помнікаў і перадача яго на баланс Менгарвыканкаму паставіла арганізацыю на мяжу фінансавага выжывання.

Але ж нягледзячы на ўсе цяжкасці, ГА БДТАПГК на толькі здолела выжыць, але ж і захаваць дзейсную структуру ў рэгіёнах, праводзіць навуковыя канферэнцыі, нават выдаваць літаратуру, як у рэгіёнах, так і на сродкі Рэспубліканскай рады.

Цяжкая сітуацыя склалася не толькі ў Таварыстве. Гэта быццам бы люстраны адбітак сітуацыі з захаваннем гісторыкакультурнай спадчыны ў краіне. Без узгаднення з грамадскасцю, беларускімі навукоўцамі, рэстаўратарамі і іншымі спецыялістамі Навуковаметадычная рада Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь выключае шматлікія аб'екты з Дзяржаўнага спісу ахоўванай гісторыкакультурнай спадчыны, санкцыянуе знос ці так званую "рэканструкцыю" гістарычных будынкаў, цынічна апелюючы да самых розных нарматыўных актаў, у большасці сваёй падзаконных, якія маюць разыходжанні з Законам аб ахове і выкарыстанні гісторыкакультурнай спадчыны.

Такім чынам, насуперак грамадскаму меркаванню, гарадскія ўлады ў Менску рыхтуюць знішчэнне комплексу бернардынскага кляштара, пачалося руйнаванне пры прававым і маральным прыкрыцці з боку Міністэрства культуры гістарычнай Гародні. Прыкра, але ж у перыяд сваёй пераарганізацыі (справаздачнавыбарчыя канферэнцыі ў рэгіёнах, падрыхтоўка справаздачнавыбарчага з'езду) Таварыства не адрэагавала на генацыд з боку дзяржавы да матэрыяльнай гісторыкакультурнай спадчыны не толькі беларускага, а і іншых шматлікіх народаў, якія жылі і жывуць на тэрыторыі Беларусі.

Але ж справаздачнавыбарчы з'езд абдыўся, абрана новая Рада таварыства, новы Прэзідыюм, куды ўвайшлі і спецыялісты, і прадстаўнікі грамадскасці, якім баліць за Бацькаўшчыну, культуру, гісторыю, мову, і гатовы яны ахвярна працаваць на ніве абароны нашых гісторыкакультурных помнікаў, каб захаваць памяць, захаваць народ, захаваць краіну.

Прынята пастанова з'езду, якая стане канцэпцыяй працы грамадскага аб'яднання на бліжэйшыя пяць год. І пастанова гэта прадугледжвае ў першую чаргу арганізацыйнае ўмацаванне Таварыства, правядзенне шэрагу навуковадаследчых мерапрыемстваў па выяўленні і праверцы стану захаванасці раней выяўленых помнікаў, шырокай папулярызацыйнай і асветніцкай дзейнасці ў галіне гісторыі і культуры Беларусі.

І немалаважным пунктам пастановы з'яўляецца памкненне нашай грамадскай арганізацыі праводзіць маніторынг за парушэннем заканадаўства ў галіне аховы гісторыкакультурнай спадчыны і кантраляваць дзейнасць ўпаўнаважаных у гэтай галіне дзяржаўных органаў у межах Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дзеючага заканадаўства і Статута ГА БДТАПГК.

Хто не абыякавы да лёсу Беларусі, да яе гісторыі і культуры, да яе матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны - далучайцеся да руху па ахове помнікаў гісторыі і культуры, уступайце ў Таварыства, засноўвайце першасныя суполкі, як па тэрытарыяльнаму, так і па "вытворчым" прынцыпе. Далучайцеся да цяжкой, часамі няўдзячнай, але вельмі патрэбнай працы - да аховы і зберажэння нашага нацыянальнага багацця. Разам мы пераможам!

Старшыня Рэспубліканскай рады ГА БДТАПГК А.Астаповіч.


ПАСТАНОВА

ХІ справаздачна-выбарчага з'езду ГА "Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры"

1. Прызнаць працу Рэспубліканскай Рады ГА БДТАПГК за справаздачны перыяд задавальняючай.

2. Зацвердзіць даклад рэвізійнай камісіі.

3. Прыняўшы пад увагу складаныя варункі існавання БДТАПГК, якія прывялі да скарачэння колькаснага ліку арганізацыі, для пашырэння Таварыства і развіцця яго сеткі ў рэгіёнах, Радам абласных аддзяленняў таварыства і гарадской радзе ў г. Менску:

- Актывізаваць працу па заснаванні новых і колькаснага пашырэння старых першасных суполак Таварыства.

- Умацаваць і пашырыць колькасна раённыя аддзяленні Таварыства.

- Па Менскай вобласці да канца 09.2007 г. адрадзіць дзейнасць Валожынскага, Дзяржынскага, Клецкага, Слуцкага раённых аддзяленняў, заснаваць раённыя аддзяленні ў іншых рэгіёнах вобласці і правесці справаздачна-выбарчую канферэнцыю не пазней канца кастрычніка 2007 г.

4. Узмацніць працу Таварыства па папулярызацыі помнікаў гісторыі і культуры і шырокаму распаўсюду ведаў сярод насельніцтва па праблемах захавання матэрыяльнай і нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны, для чаго патрэбна наступнае:

- Праводзіць самастойную інфармацыйную палітыку - аднаўленне перыядычнага друку (бюллетэнь), стварэнне і размяшчэнне інтэрнэт-сайту (першапачаткова вэб-старонкі на сайце "www.radzima.org", супрацоўніцтва як з дзяржаўнымі, так і недзяржаўнымі мас. медыя.

- Падключаць шырокую грамадскасць праз структуры Таварыства да маніторынгу сітуацы ў галіне захавання гісторыка-культурнай спадчыны.

- Праз шырокі краязнаўчы рух выяўляць, пашпар-тызаваць помнікі гісторыі і культуры і спрыяць іх уключэнню ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны.

- Актывізаваць працу профільных секцый Таварыства для працы з шырокім насельніцтвам па прапагандзе і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны і яе захавання.

5. Цесна узаемадзейнічаць у пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны як з дзяржаўнымі так і грамад-скімі арганізацыямі ў Рэсубліцы Беларусь. Супрацоўнічаць з профільнымі суполкамі за межамі Бацькаўшчыны.

6. Павысіць уплыў Таварыства на дзяржаўныя ўпаўнаважаныя органы па нагляду за захаваннем гісторыка-культурнай спадчыны з мэтай павышэння іх эфектыўнасці ў працы.

Прынята адзінагалосна ХІ справаздачна-выбарчым з'ездам ГА БДТАПГК 07 чэрвеня 2007 г.


Дзе дзяўчаты, як дождж залаты

Колькі часу таму адбылася прэзентацыя супольнай праграмы Змітра Вайцюшкевіча і фальклорнага калектыву "GUDA". Моцная энергетыка народных спеваў спалучалася з цудоўнай гукавой афарбоўкай "WZOrkiestra».Пэўнае кола слухачоў ужо ведае, што падмуркам праграм артыста з'яўляюцца глыбокія культурныя пласты, паэтычны досвед. Не так даўно З. Вайцюшкевiч атрымаў роккарону ў намінацыі "Спеўная паэзія".

Народныя белчырвонабелыя строі выпраменьваюць унутранае святло, зачароўваюць.

Нацыянальнае адзенне выканаўцаў, аздобленае прыгожымі, выверанымі вякамі арнаментамі, нясе ўнікальную інфармацыю пра нашу мінуўшчыну. Народныя строі, спевы ўвасабляюць моц і трываласць народнага духу, сцвярджаюць вернасць традыцыям.

У цэнтр канцэртнай праграмы кіраўнік"WZOrkiestra "паставіў дзяўчат прыгажунь, майстрыц, працаўніц, на пачатку канцэрта адвёўшы сабе ролю пастушка, які грае на дудачцы, прыслухоўваецца да дзявочых спеваў. У белай кашулі і нагавіцах, ён выходзіць на сцэну босы. Спявак - часцінка свайго народа, яго светлая крынічка, празрысты званочак, які звініць жаўранкам над полем.

У старадаўніх жаночых спевах заўсёды было шмат шчымлівага жалю, тугі, векавога цярпення. Але таксама -красы і пяшчоты. Старажытныя абрадавыя песні мелі мэту абароны ад бяды, адагнання ворагаў, разбурэння страху. У вясновых і вясельных спевах, дзяўчат багата задзірыстасці, галасістасці, гумару і жартаў. Узнята, урачыста гучаць велікодныя спевы.

З захапленнем слухаюцца песнібалады, казацкія, салдацкія, русальныя песнівяснянкі, весялушкі, жарты. Чуецца ў іх спеў рачулак, шум бароў, шалясценне палеткаў, гул старажытных княскіх палацаў.. Верны лепшым традыцыям, артыст паказаў духоўнае багацце свайго народа.

Як распавяла адна са спявачак Вікторыя Міхно, этнафольк гурт GUDA" быў створаны ў 1992 , калі маладыя людзі, студэнты і навукоўцы аб'ядналі свае намаганні, каб даследваць старажытную гісторыю і культуру сваёй зямлі. Адным з кірункаў іх дзейнасці стаў эксперыментальны пошук у галіне архаічнай спеўнай спадчыны. Этнаграфічныя экспедыцыі, у якіх адбываўся непасрэдны кантакт з жывымі носьбітамі традыцыі, работа з аўдыё і відэазапісамі, стасункі з этнамузыколагамі і фалькларыстамі дазволілі на працягу дзесяцігоддзя пераняць асаблівасці старадаўняе спеўнае манеры.

У зборы і запісах песняў выканаўцам дапамагалі такія даследчыкі, як У. Васілевіч, Т. Варфаламеева, Г. КутыроваЧубаля.

Гурт прымаў удзел у Міжнародным фестывалі "Балтыка" 2005 у Літве, выступаў на фестывалях сярэдневечнай музыкі і этнафолькмузыкі ў Польшчы, Расіі, Прыбалтыцы, а таксама на беларускіх музычных фэстах. У 2006 годзе адным з іх быў фестываль этнічнай музыкі "Вольнае паветра" у Крупках, дзе прадстаўлялі сваю творчасць такія гурты як "Тройца"," Палац" і іншыя.

Удзельнікі музычнага гурта"GUDA" займаюцца таксама навуковай і педагагічнай працай. Выканаўца Любоў Сівурава выкладае ў Беларускім Дзяржаўным Універсітэце Культуры, Вольга Емельянчык у Полацкім Дзяржаўным Універсітэце.

Калектыў даволі часта выконвае свае спевы на навуковых канферэнцыях, выступае перад студэнтамі з мэтай папулярызацыі і працягу даследвання традыцый народнай музыкі. У праграме таксама прыняў удзел фальклорны тэатр "Поўня", які ўзначальвае мастацкі кіраунік Вольга Тарасевіч, адна з удзельніц "GUDA".

Аснову рэпертуару гурта складаюць абрадавыя песні, найбольш архаічны пласт традыцыйнае народнае культуры. Многія песні ўжо не сустракаюцца ў жывым выкананні яны ўзноўленыя паводле нотных запісаў. Песні выконваюцца акапэльна. Разам са Зм. Вайцюшкевичам дзяўчаты выканалі такія песні як "І ў нядзельку рана", "Медуніца", "Зара мая вячэрняя", "Ой, да за гуменьцам" і ншыя. Выканаўцы гурта "GUDA" практыкуюць голасны спеў, які паходзіць ад гучнага спеву на адкрытым паветры, найперш, песні вясновалетняга цыклу, большасць вясельных ды радзінных песень.

Такія мерапрыемствы яднаюць шчырых прыхільнікаў беларушчыны, мацуюць дух дэмакратычнай супольнасці. У канцы праграмы спявак па просьбе аўдыторыі выканаў песню на вершы Ул. Караткевіча "Дзе мой край".

Э. Дзвінская.


ПАДАРОЖЖА ПА НАРАЧАНСКІМ КРАІ

У Таварыстве Беларускай Культуры ў Літве стала традыцыяй не толькі кожны месяц праводзіць мерапрыемствы, але і кожны год ладзіць пазнавальныя падарожжы па мясцінах продкаў. На радзе ТБК распрацоўваюцца спецыяльныя тэматычныя праграмы, якія прымяркоўваюцца да гадавін значных гістарычных падзей, ці выдатных людзей, а часам і чальцы рады распрацоўваюць свой маршрут на этнічную радзіму. Так атрымалася гэтым разам. Яшчэ ў сакавіку Валера Місюк даўні сябар і актыўны чалец таварыства прапанаваў распрацаваны свой маршрут па азёрнай Мядзельшчыне: ВільняКамароваКанстанцінаваНарачМядзельПількаўшчынаВільня.

Сонечнай раніцай на трох машынах выехалі з Вільні, праехалі мяжу, праехалі гістарычныя Міхалішкі, і першы прыпынак зрабілі ў маляўнічых ваколіцах Страчы. Далей наш маршрут пралягаў праз Камарова, Канстанцінава, тут у нас была запланаваная сустрэча з вядомым краязнаўцам Нарачанскага краю Янкам Драўніцкім, чалавекамлегендай. Паўдня мы былі зачараваныя аповедам краязнаўцы. Янка Драўніцкі ў час нашага прыезду працаваў у летніку з сваімі вучнямі. Для яго, настаўніка, захаванне гісторыі роднага краю гэта абавязак перад Беларуссю, яе народам, бо выхоўваючы любоў і павагу ў дзяцей да гісторыі роднага краю, можна смела глядзець у будучыню. А з якім ён гонарам гаварыў пра сваіх вучняў! Разам з яго выхаванцамі мы наведалі касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў вёсцы Шэметава, помнік класіцызму, пабудаваны ў форме крыжа, асабліва ўразілі вітражы, якім больш за сто гадоў, выключнай мастацкай вартасці, якіх мала ёсць не толькі ў Беларусі, але і ў Польшчы, рэдкі амвон. Пра каштоўнасць касцёла і рэшткі гістарычных помнікаў Баляслава Скірмунта гаварыў ксёндз Пётр. Да яго было шмат пытанняў.

Далей наш маршрут пралягаў праз вёску Засвір, тут агледзелі ваколіцы, касцёл кармелітаў помнік 18 стагоддзя, пабудаваны ў стылі барока. У Засвіры працаваў ксяндзом Казімір Сваяк, добра вядомы беларусам Вільні, бываў мастак Язэп Драздовіч. У Засвіры працаваў дырэктарам школы і Янка Драўніцкі, мясціны сотні разоў ходжаныя і дасканала вывучаныя.Так ён цікава распавёў пра вёску Свір, возера Свір, Мікалаеўскі касцёл, асабліва нам спадабалася вёска Камарова, у якой захаваліся забудовы канца 19 пачатку 20 ст., будынак школы архітэктурны помнік 40х гадоў мінулаха ст. пабудаваны палякамі, такіх будынкаў на сучаснай тэрыторыі Беларусі захавалася мала ў першапачатковым выглядзе. Сёння ставіцца праблема, каб яго захаваць для нашчадкаў, як архітэктурны помнік драўлянага дойлідства. Я. Драўніцкі паказаў пантэон на мясцовых могілках, расказаў легенды, гісторыі , звязаныя з родам Хамінскіх. Развіталіся мы з краязнаўцам у ягоным гасцінным доме, падаравалі на памяць кнігі, выдадзеныя ў розныя гады ў таварыстве. Па выніках уласных даследаванняў Янка Драўніцкі напісаў сотні артыкулаў па краязнаўству. У маім архіве ёсць матэр'ялы пра Клюшчаны, надрукаваныя ў "Астравецкай праўдзе", з гэтай газеты я даведалася, што Я. Драўніцкі ўвесну адзначыў юбілей, таму для нас было вельмі важна з ім сустрэцца, бо ён легенда, прыклад для моладзі. Краязнавец для ТБК і асабіста для старшыні Хведара Нюнькі, пра якога шмат чуў, але не быў блізка знаёмы, падараваў сваю кнігу.

Маршрут першага дня закончыўся ў вёсцы Радкі, тут вандроўнікаў чакала бабуля В. Місюка, распалілі вогнішча, спявалі беларускія песні, слухалі бардаўскія Зміцера Бартосіка, а таксама песні на словы Уладзіміра Пецюкевіча, нават моцная навальніца ўвечары не сапсавала настрой. Кожны гаварыў пажаданні, абмяркоўваліся планы, дзяліліся ўражаннямі дня. Усім было ўтульна, цёпла, цікава, сабралася кола аднадумцаў. У гэты вечар было прапанавана ў пачатку жніўня здзейсніць яшчэ адну вандроўку на азёрную Браслаўшчыну, ініцыятар сябра ТБК, журналіст Алесь Адамковіч.

На другі дзень мы наведалі Нарач (да 1964 года Кабыльнікі), у гэтай вёсцы нарадзіўся прафесар Часлаў Кудаба, ён мне некалі пісаў рэкамендацыю для паступлення ва універсітэт, ён разам з Хведарам Нюнькам, Лявонам Луцкевічам і іншымі адраджаў беларускае жыццё ў Вільні ў канцы 80х гадоў мінулага стагоддзя, як памяць пра сябе ён пакінуў кнігу "Па Віліі", якую мы ўзялі ў падарожжа. Далей мы паехалі на возера Нарач, якое вельмі ўразіла, некаторыя тут былі ўпершыню, і адчуванне, што пабывалі на моры. У Мядзелі нас чакала мастачка Хрысціна Балаховіч, яна, як знаўца свайго горада правяла па экалагічных сцяжынках парку вако возера Мястра, Баторына. У нашых планах было абавязковае наведванне выставы вядомага мастака суполкі "Пагоня" Алеся Цыркунова ў краязнаўчым музеі ў Мядзелі. Калі гіне мова, знішчаецца гісторыя, то Алесь Цыркуноў яе апантаны адраджэнец і захавальнік у сваіх мастацкіх творах. На выставе партрэты Я. Драўніцкага, Ф. Скарыны, Янкі Быліны, М. Танка, жыццё і творчая дзейнасць, якіх звязана з Вільняй. Засталіся мы вельмі задаволеныя ад выставы, што музей быў у нядзелю адчынены.

Мэты нашай вандроўкі сустрэча з краязнаўцам Я. Драўніцкім, выстава Алеся Цыркунова і Пількаўшчына радзіма Максіма Танка. Пількаўшчына апошняя кропка нашага падарожжа. Вось тут мы былі непрыемна расчараны, замест таго, каб атрымаць асалоду. Доўга шукалі дарогу, ніякіх указальнікаў няма, хоць мясціны добра вядомыя для кожнага свядомага беларуса, хто чытае кнігі беларускіх пісьменнікаў. Дом, дзе нарадзіўся Максім Танк, Народны паэт Беларусі ў заняпадзе, страха з адарваным шыферам хутка пацячэ, на доме ніякай шыльды, якая б хоць як сведчыла б аб паэце, а ў дом нас нават не пусцілі, групу з пятнаццаці чалавек. І не віна ў гэтым хворага, пажылога брата Максіма Танка, з якім мы сустрэліся, і ён тое сёе распавёў. А мы мэтанакіравана прыехалі з другой краіны, у якой паэт жыў, тварыў, за беларускую дзейнасць сядзеў у Лукішскай турме. На магіле таксама даўно ніхто не быў, ляжалі выцвілыя ад часу штучныя кветкі, дротам прывязаны крыжык на магіле дзеда паэта. А тут павінен быць акропаль. Дзе ж вы патрыёты? Можа ў мясцовай школе не вывучаюць беларускую мову, не ведаюць хто тут нарадзіўся і знайшоў вечны спачын, праславіў на ўвесь сьвет гэты куточак Мядзельшчыны? Як нам было сорамна перад літоўкай сп. Яніцей, у яе ва ўласнай бібліятэцы ёсць зборнік вершаў Максіма Танка з аўтографам аўтара, якія яна атрымала на кніжным кірмашы ў 1975 годзе ў Менску, і якая ведае, як шануюць сваіх творцаў у Летуве. Вярталіся з Пількаўшчыны вельмі сумныя, пэўны час ехалі моўчкі, слоў для каментарыяў не было. Толькі з гэтае нагоды ўспомніліся радкі верша Юры Весялоўскага:

Патрыятызм

для некаторых,

Як панацэя

для тых хворых,

Што хочуць

многа гаварыць,

Але нічога не рабіць.

Але ўсё ж вярталіся ў Вільню поўныя прыемных ўражанняў ад цікавых сустрэчаў, суразмоўцаў, пахадзіўшы сцежкамі дзяцінства Максіма Танка, уражаныя чысцінёй беларускіх гарадоў і мястэчак, трава скошана, кветкі цвітуць, абапал дарог чыста.

Пабывалі на возеры Нарач, Мядзель, Мястра, Баторына, Кузьмічы, Свір, Швакшты, зрабілі шмат фотаздымкаў.

Ну і доўга ж будзе сніцца нам азёрная Мядзельшчына!

Леакадзія Мілаш, г. Вільня, чэрвень 2007 год.

На здымку: 1. Каля скульптуры з дрэва; 2. Каля дома Максіма Танка з братам паэта Хведарам; 3. Каля возера Нарач.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX