Папярэдняя старонка: 2007

№ 32 (820) 


Дадана: 19-03-2020,
Крыніца: pawet.net.



№ 32 (820) 22 ЖНІЎНЯ 2007 г.


90 гадоў з дня нараджэння Пімена Панчанкі

ПАНЧАНКА Пімен Емяльянавіч (23.8.1917, г. Талін - 2.4.1995), бел. паэт. Нар. паэт Беларусі (1973). Ганаровы акадэмік Нац. АН Беларусі (1994). Скончыў пед. курсы ў Бабруйску (1934), Менскі пед. ін-т (1939). У 1933 працаваў рабочым у Бабруйску. З 1934 настаўнічаў на Магілёўшчыне. З 1939 у Чырв. Арміі, удзельнік вызвалення Зах. Беларусі (вер. 1939). У Вял. Айч. вайну спец. карэспандэнт армейскіх і франтавых газет. З 1946 заг. аддзела час. «Вожык», з 1948 заг. аддзела, нам. гал. рэдактара газ. «Літаратура і мастацтва». З 1953 гал. рэдактар альманаха «Советская Отчнзна», з 1958 - час. «Маладосць». У 1966-71 сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Друкаваўся з 1934. У першых зб-ках «Упэўненасць» (1938), «Вераснёвыя сцягі» (1940) настрой і пачуцці яго пакалення - рамантычна-ўзнёслыя парыванні, летуценні маладосці і кахання, трывога ў прадчуванні нарастаючай пагрозы вайны. У зб-ках «Табе, Беларусь» (1942), «Дарога вайны» (1943), «Далёкія станцыі» (1945) горыч растання з Беларуссю, вера ў яе вызваленне, героіка нар. змагання вызначаюць унутр. напружанне, палымянасць лірычнага перажывання паэта. Шырока выкарыстоўваў фалькл. вобразы і прыёмы. Вершы ваен. часу («Краіна мая», «Будуць вечна сады расцвітаць...», «Сінія касачы», «Дзеці вайны», «Герой» і інш.) спалучаюць адухоўленыя, чыстыя, светлыя ма-люнкі жыцця, задушэўныя перажыванні з драм., нярэдка пабаладнаму сціслым і ёмістым паказам ваен. выпрабаванняў. Уражанні ад знаходжання з сав. войскамі ў Іране (1944-45) сабраны ў патрыят. цыкле «Іранскі дзённік» (1944-47). У зб-ках «Гарачыя вятры» (1947), «Вершы» (1948), «Прысяга» (1949), «За шчасце, за мір!» (1950), «Вершы і паэмы» (1952), «Шырокі свет» (1955) тэма мірнай працы, суровая памяць вайны, услаўленне прац. энтузіязму, імкненне да сац. значнасці і дзейснасці паэзіі. Вынік паездак у ЗША і інш. краіны - зб-кі «Кніга вандраванняў і любові» (1959), «Нью-Ёркскія малюнкі» (1960), «Тысячы неба-схілаў» (1962), «Чатыры кантыненты» (1964).

Сведчаннем творчай сталасці з'яўляюцца зб-кі «Пры святле маланак» (1966, Дзярж. прэмія Беларусі імя Я. Купалы, 1968), «Снежань» (1972), «Крык сойкі» (1976), «Вячэрні цягнік» (1977), «Дзе начуе жаўранак» (1979, у пер. на рус. мову, Дзярж. прэмія СССР, 1981), «Маўклівая малітва» (1981), «Лясныя воблакі» (1985) і інш., дзе найб. поўна рэалізаваліся магчымасці і выявіліся лепшыя рысы таленту П. З сярэдзіны 1980-х г. яго творчасць вылучаецца публіцыст. адкрытасцю, трыбуннасцю, вастрынёй прамаўлення, сатыр. пафасам і адначасова застаецца па-ранейшаму глыбока лірычнай, уражлівай, чуйнай да чужога болю (кн. «I вера, і вернасць, і вечнасць», 1986; «Горкі жолуд», 1988; «Высокі бераг», 1993). У пасмяротную кнігу паэзіі розных гадоў «Зямля ў мяне адна» (1996) увайшла і напісаная ў гады вайны паэма «Вандраванне ў нянавісць». Аўтар лірычных паэм «Беластоцкія вітрыны» (1940), «Маладосць у паходзе» (1946), «Патрыятычная песня» (1957, Літ. прэмія імя Я.Купалы 1959) і інш. Выступаў як крытык: кн. «На паэтычным небасхіле» (1977) і «Высокі бераг» (1993) у якіх змешчаны артыкулы, эсэ, успаміны пра Я. Купалу, Я. Коласа, А.Куляшова, А. Фадзеева і інш., пра падзеі літ. жыцця. Пераклаў на бел. мову асобныя творы А.Міцкевіча, М. Нагнібеды, Я. Райніса, А. Суркова, Ф. Шылера і інш.


75 гадоў з дня нараджэння Пятруся Макаля

МАКАЛЬ Пятрусь (Пётр Міхайлавіч; 25.8.1932, в. Крушыняны Беластоцкага ваяв., Польшча - 31.8.1996), бел. паэт. Скончыў Гарадзенскі пед. ін-т (1953), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1962). Працаваў у газ. «Гродзенская праўда», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», час. «Маладосць» (1957-60, 1980-83). 3 1966 заг. літ. часткі Бел. рэсп. тэатра юнага гледача, з 1975 літ. кансультант Саюза пісьменнікаў Беларусі, у 1978- 80 у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друкаваўся з 1949. Імкненне раскрыць духоўную змястоўнасць і складанасць жыцця, багацце перажыван-няў сучасніка - асноўнае ў паэзіі М. Ёй уласцівы метафарычна асацыятыўная вобразнасць, алегарычнасць, выкарыстанне сродкаў іроніі і сатыры: зб-кі «Першы след» (1955), «Вятрам насустрач» (1958), «Вечны агонь» (1960), «Круглы стол» (1964), «Акно» (1967), «Дотык да зямлі» (1975), «Поле» (1978; Літ. прэмія імя А.Куляшова 1980), «Смак яблыка» (1981; Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Купалы 1984), «Калыска долі» (1984), «Асенняя пошта ліетоты» (1987), «Азбука любві» (1989), «Лагода» (1992), «Твар і душа» (1995). Аўтар п'ес «За лясамі дрымучымі» (з А.Вольскім, 1958), «Адчыніце, казляняткі!» (1970), «Дай вады, калодзеж!» (1971), «На ўсіх адна бяда» (1974; усе паст. Бел. рэсп. т-рам юнага гледача), «Марынка-крапіўніца» (з А.Вольскім, 1962, паст. Дзярж. т-рам лялек Беларусі). Выдаў кніжкі для дзяцей «Хлопчык будзіць сонца» (1966), «Песня згоды» (1983), «Чарадзейная скарбонка» (1987), «Я гатую абед» (1989). На бел. мову пераклаў анталогію сучаснай славацкай паэзіі «Татры пяюць» (1976), зб-к вершаў М.Валека «Крылы», А.Шасцінскага «Помню і люблю» (абедзве 1978) і інш.


Рабацінне на гожым твары

(Некалькі заўваг аднаго народнага спажыўца да Ангельска-беларускага слоўніка Валянтыны Пашкевіч)

Згаданы слоўнік зроблены высілкамі нябожчыцы спадарыні Валянціны Пашкевіч і, па ейным адыходзе, даведзены да канчатковага выгляду сябрамі Беларускага Інстытута Навукі і Мастацтва. Слоўнік выйшаў напрыканцы леташняга году ў Менску высілкамі выдаўца сп. Змітра Коласа.

Скажу адразу: слоўнік добры. 30.000 рэестравых словаў, шматлікія выслоўі дазваляюць вольна падступіцца да самых розных неспецыялізаваных тэкстаў.

Але хоць адна кабета з радыё "Свабода" лісліва назвала яго "фундаментальным", слоўнік гэтаму крытэру не адпавядае: ён замалы.

Агульнаведама, што немагчыма выдаць кнігу без хібаў, і людзі, што даводзілі слоўнік да ладу, добра гэта ўсведамлялі. I раз яны просяць выказацца, то вось якія мае заўвагі.

Слоўнік пачынаецца трохі з нязвычных экзатызмаў.

Пачну з імя аўтаркі Валянтына. Звычайна ў нас кажуць мяккім варыянтам "ц": Валянціна. Нашто ж адмаўляць нашай мове права на асіміляцыю? Плотплаціна, дрот драціна, Валент Валянціна. Але як аўтарка хоча, хай так і завецца, гэта ейнае права.

Цяпер пра тытул слоўніка. "Ангельска-". Ангельска- гэта паланізм. Увогуле, саманазоў насельнікаў Англіі (не Брытаніі!) the English з старога прыметніка englisc які паходзіць з Angles "англы насельнікі Брытаніі". Таму ўсё ж варта было б спыніцца на традыцыйным для Беларусі -"англійскі".

Рэестр слоўніка фармаваўся з амерыканскага варыянту англійскай мовы.

Гэта не дадае і не адбірае ад яго аніякіх дадатковых вартасцяў. Нам, беларусам, даводзіцца мець справу з абодвума варыятамі англійскай мовы. Таму гэта ні перавага, ні хіб.

Слоўнік бярэ пад увагу і тое, што ім могуць карыстацца і небеларусы. Акрамя падачы роднага склону назоўнікаў на ўсіх беларускіх словах пастаўлены графічныя націскі. Але ці то ўкладальнікі, ці то выдавец забылі, што ў беларускай мове ў спрадвечна беларускай лексіцы гукі "о, э"(як і літара "ё") заўсёды націскныя, таму пастаноўка на іх графічнага націску лішняя. Такія націскі пры перавыданні трэба будзе зняць, а ў раздзеле пра карыстанне слоўнікам падаць пра гэта заўвагу.

Укладальнікі падаюць спіс лексікаграфічных крыніц. Беларуская частка гэтых крыніц дастатковая, але бедная. Падаецца, што даробшчыкі ці то не ведаюць, ці то не маюць а беларускі бок не параіў шэрагу дастаткова сур'ёзных спецыяльных слоўнікаў з расейскай на беларускую, што выйшлі ў 90-я гады: матэматычныя, фізічны, вайсковы ды інш. Незаўважаны таксама добры, але пакутны "Украінска-беларускі слоўнік" шанаванай сп. Валянціны Лемцюговай. Таму і ў гэтым плане таксама ёсць магчымасць для мадэрнізацыі.

Варта было б падаць пару старонак пашыраных скаротаў, спіс найважнейшых міжнародных арганізацый. Варта таксама ўключыць у рэестр слоўніка найважнейшую гандлёвабізнэсовую лексіку, трохі інтэрнэтнакампутарнай ды медычнай. Тут працы шчэ конь не валяўся.

Выклікае пярэчанне беларускі правапіс. Так, сёння нашая мова безнаглядная. Няма нармалізавальнага цэнтра. Усе ранейшыя спробы мадэрнізацыі "наркамаўкі" натыкнуліся на непрыняцце пісьменнай грамады. На маю і маіх сяброў думку апошняя спроба "Беларускі клясычны правапіс" ("Вільня-Менск, 2005") - асабліва вычварная і пачварная, таму непрымальная і непрынятая адукаванай грамадой і ўжываная невялікай групай хаўруснікаў у "Нашай Ніве".

З часоў пакутніка сп. Браніслава (хвала яму і слава!) ў Беларусі склалася агульнанацыянальнае койнэ. Гэта цудоўна сфармаваная мова звычная кожнаму беларусу мова Купалы, Коласа, Куляшова, Пысіна, Лобана, Быкава, Барадуліна і дзесяткаў іншых майстроў і чаляднікаў слова. Фанэтычная ламанне ўспрымаецца як крыўлянне.

"Тарашкевічава" контррэфармацыя, відаць, немагчымая, і дзякуй Богу. Formative age , як кажуць, нашае мовы збольшага мінуў і зараз гэта мова-прыгажуня. Калі што і мае патрэбу ў дасканаленні, то гэта сукенкі, вынік росту. Бадай адзінае, што не выклікае аніякіх пярэчанняў, гэта пазначэнне мяккасці зычных праз мяккі знак.

Таму слоўнік, прызначаны для ўжытку ў Беларусі, мусіць улічваць рэальны моўны стан і пазбягаць моўных экзатызмаў, такіх як " duty дыжурства, дыжур" замест звычных "дзяжурства". Слова "дыжур" я наогул ніколі не бачыў. Я чытаў большменш дэталёва слоўнік з літары "S", калі канчаў працу над "Англійска-беларускім слоўнікам для слухання БіБіСі", астатнюю частку я пагартаў. Вось што я заўважыў далей.

airborne: перавожаны самалётам; пераношаны па-ветрам; /звыч. "перавезены", "перанесены"/ airborne troops: войска, перавожанае паветрам. Дзіўнаватае слова "перавожа-нае", звыч. "перавезенае". /Тут а) паветрана-дэсантавыя войскі б) дастаўленыя па паветры войскі. (Дарэчы, у ілюстра-цыях рэестравае слова падаецца цалкам; можна было падаваць рэестравае слова праз першую літару. Гэта зусім зразумела і ашчаджае мейсца. Надалей я буду падаваць так).

Azerbaijani: азербай-джанскі. /Але не пададзена Azery з тым жа значэннем, дапр.; Azery troops : азербай-джанскія войскі.

bloody: he's a bloody fool. Ён набіты дурань.|русізм| /Па-нашаму лепей "асёл ма-ляваны", "Ён даўбешка/ ёлу-пень".

Шэраг словаў пададзе-ны ў апісальным перакладе. Гэта добра тлумачыць семан-тыку, але мала прыдатна для канкрэтнага перакладу. Ска-жам pusher: той, хто пхае| папіхач, штурхач; ці vulnerab-le adj слабы, даступны для ра-нення або нападу| слабы, кво-лы, безабаронны, уразлівы.

Beside: b. oneself with delight: не ў сабе, сам не свой ад захаплення |русізм| быць без памяці ад захаплення

Cater: дастачаць ежу/ цмянае слова/

Endow: абдорваць (та-лентам); абдараваць, надзяляць (зусім не ўсе дзеясловы маюць два трыванні; нават штучна зробленае незакончанае тры-ванне нязручнае ў практычным ужытку, то і не трэба манія-кальна ствараць фіктыўныя формы.);

Як прыклад прывяду паразітную кальку з расейскага дзеяслова "отыскать " - *адшукаць, заміж наскага "знайсці". Якіх толькі форм для яго не выдумляюць! I *адшукваць, і *адшукоўваць. Яўнае сведчан-не малапісьменнасці і бескультур'я.

Вось і ў Слоўніку: wait out: *перачэкваць; | "перача-каць" дзеяслоў закончанага трывання, але ж укладальнікі хочуць неадменна падаваць дзеясловы ў незакончаным трыванні. Таму і ўзнікла не-дарэчнае "перачэкваць"; Тое з словам worsen пагоршваць; калі натуральнае - "пагаршаць, пагоршыць"

Ці ўзяць слова catch 4. Схопліваць, захопліваць ; тут ужываюць "хапаць, захапляць" Не, не да спадобы мне такая вольнасьць! |"Схопліваць" падае ТСБЛМ, але гэта мала-аўтарытэтны слоўнік, які паку-туе на русізмы.|

Frantic: умыслова хво-ры| незразумела, які хворы?

lusty: моцны і здаро-вы/ дужы і здаровы.

paraffin: парафін / + карасіна, газа.

rampage: разгул, ру-сізм/ шал.

Save: выратоўваць: / (гл. вышэй worsen ) так кажуць старанныя гадаванцы гарад-скіх школ, між тым, як апазіцыя па трываннях "ратаваць/ выра-таваць". "выратоўваць" - пач-варнае стварэнне.

Saying: "нешта сказа-нае, асьведчанае"./ Апошняе слова мне ніколі не сустрака-лася. Трэба прасцей: " выказ-ванне" Нельга пярэчыць суп-раць падачы закончанага тры-вання замест татальнага наза-кончанага, там, дзе гэта неаб-ходна;

scale: узьбірацца/ уз-лазіць; turn the s. стаць выра-шальным фактарам, вырашыць

scrape: саскрабаць; саскрэбванне: /па-нашаму пра-сцей "скрабенне" ад "скрэбці, саскрэбці; саскрабаць" - Бог яго ведае адкуль ды і навошта два варыянты.

Разумнікі да "саскра-баць" дададуць "саскрэбваць".

Возьмем season. Су-шыць, высушваць, вытрым-ваць: ёсць апазіцыя сушыць/ высушыць. "высушваць"- гэта выдумка; "вытрымваць" - недарэчнае ўтварэнне з двума губнымі -"м" і "в" побач. Звычайна ў нас ужываюць "вытрымліваць"

Тое ж у stand by да-трымваць, падтрымваць, тады як нармальнае ў Беларусі "падтрымліваць"

Слоўнік амаль татальна хварэе менавіта на такую фор-му інфінітыву. З аднаго боку гэта сведчыць пра фармальную гнуткасць сістэмы, з другога спараджае непатрэбныя пара-зітныя дублеты. Такую форму інфінітыву не трэба фармаваць і навязваць.

Заўважу, наогул бела-рускі дзеяслоў праз недасвед-чанасць пісарчукоў падвярга-ецца гайданню. Гэта непрыемна і тоіць небяспеку.

Serial: фільм, паказва-ны часткамі// які паказваецца; у нас прыжылося "серыял".

Serrate: зубчаты, зуб-часты/ лепей "зубчасты".

Shellfish: таксама "ма-люск''.

Skin-tight: які шчыль-на прылягае да фігуры/ у абліпку.

Slang: яны лаяліся адзін на аднаго/ яны сварыліся.

Sloppy: хлюпотны/ гразкі.

Sophisticated: a s. mis-sile, найнавейшая ўдасканале-ная ракета/ найноўшая высока-тэхналагічная ракета.

Spectrum: спэктраль-ны/ спектральны.

Spell out: удаклад-няць, вытлумачваць/ тлума-чыць (нашто дублет?).

Stage : інсцэнізаваць/ інсцэнаваць; варта было б абмежавацца "ставіць на сцэ-не", бо "інсцэнаваць" мае трохі іншае значэнне = рабіць што-сьці наўмысна ці імітаваць: інсцэнаваць забойства, кражу, дапр.

Stain : пляміць, заплям-ваць: нашто гэты штучны дуб-лет-паланізм?

Stare: узірацца, ута-ропвацца/ утаропіцца - дзея-слоў закончанага трывання не трэба "выдумваць" /выдум-ляць.

Start : усхопвацца/ дзе-яслоў "усхапіцца" аднаразовы, то бок закончанага трывання: навязваць яму працяглае дзе-янне, незакончанае трыванне, недарэчна.

Stave : прабіваць, пра-ломваць дзірку:/ праломваць яўна штучнае з губнымі -мв-, прабіваць, праламаць дзірку - закончанае трыванне тут, да-рэчы, для працяглага працэсу хапае "прабіваць".

Stay : стрымваць, за-трымваць/ маніякальнае чап-лянне за гэтую форму, заміж агульнаўжыванага "стрымлі-ваць, затрымліваць".

stay out: пераседзець час гасьцявання (як гэта ра-зумець? "не пайсці"?).

step up : павялічваць;/ павялічыць, павелічаць; " па-вялічваць" звычайная і па-шыраная псота.

Sterile : бескарысны: /пашыраны русізм/ марны, бясплённы.

stock breeder : жывё-лагадовец/ штучнае ўтварэнне з спробаю дакладнай падачы сэнсу; тут гэта дакладна "жы-вёлавод", хоць падсавецка-беларускае значэнне звялося да "даглядчык калгаснага быдла". Сэнс слова "бізнесмэн, які займаецца камерцыйным га-даваннем жывёлы".

stockholder : уласьнік акцыяў/ трымальнік акцый: калі а кцыяў, то і "кароваў".

stomach: перавар-ваць, ператраўляць/ страву ў страўніку ператраўляюць: пераварваюць у гаршчку.

Stone : кідаць камяня-мі, каменяваць/ "каменяваць" яўны англіцызм/ шпурляць/шыбаць каменне; закідаць /закідаць каменнем (два тры-ванні, адрозныя націскам! I ніякага "закідваць"!!!)

store: запасаць, наза-пашваць/ запасіць незак. тр., назапасіць зак. тр.; не трэба ствараць трывальны шум.

Straddle : раскірэч-вацца, раскарачвацца/ я чуў толькі "раскірачыцца" зак. тр.; незак. тр. не мае. Тады навошта штучна ствараць?

Strand : увязнуць/ за-грузці, угразці, захрасці.

strange: I feel s . мне не па сабе/ хай знойдуць добры беларускі адпаведнік русізму.

Strangely : чужа/ ніко-лі не чуў, не чытаў і не ведаю сэнсу.

Streak - варта было б падаць дзеяслоўнае значэнне.

Studious: у гэты ар-тыкул памылкова патрапіла з наступнага за ім study выраз studied simplicity .

substandard : субстан-дартны/ нестандартны.

suggest: намякаць. ра-біць намінку / рабіць намёк.

sunflower seeds: се-мечкі/ па-нашаму: зярняты; старанна пастаўлены націск у расейскім слове.

support : падтрымваць/ падтрымліваць, падтрымаць.

sustain : падтрымваць/ ізноў субстандартнае " пад-трымваць"/ варта будзе пры перавыданні дадаць важныя словы sustainability, sustain-able .

sweet milk : сьвежае малако;/ свежанадоенае у нас завуць "сырадой"; малако, якое не збрыдзела, не пачало кісьці/кіснуць/скісаць завуць "салод-кае малако". А свежае, гэта якой даўніны і стадыі?

table: to set the t. на-крываць (на) стол/ па-нашаму "збіраць на стол".

target: трэба будзе да-даць дзеяслоўнае значэнне.

taste : каштаваць, спра-баваць/ "спрабаваць"-яўны русізм; я чуў"спутуваць'' існуе і "паспытаць", зак. тр.

tears in t.: у сьлёзах, з плачам/ абліваючыся, заліваю-чыся, заходзячыся слязмі.

term: перыяд (школь-нага навучання) /-незразумела што за перыяд. Як гэта ў нас звалася б?

test : выпрабоўваць/ такі дзеяслоў можна стварыць, але два падобныя лабіяльныя гукі нязручныя ў маўленні./ я спы-ніўся б на пары "выпра-баваць"-рабіць выпрабаван-не", пазбягаючы штучнага "выпрабоўваць";

test ban : пагадненне аб выпрабоўванні ядзернае зброі- недакладна. / у нас ужываюць натуральнае і леп-шае слова "выпрабаванне"; лагічна ад "ядро" мець пры-метнік "ядравы" то бок "вы-прабаванне ядравай зброі"; t. ban -забарона на выпрабаван-не; "пагадненне аб выпраба-ванні ядравай зброі" гэта t. ban treaty.

thresher , 3: від акулы/ малаінфарматыўная падача. Мо "марская ліса".

top , 6: макушка/ што гэта?; калі праз расейскае "верх галавы", то мо "вяршок".

trouble : далягаць/ ніко-лі не чуў, не чытаў, не ведаю. Вядома ignorantia non est argumentum , але трэба ўцямна падаваць; his wound t. him - ягоная рана далягае яму. Мо "ён пакутуе ад раны"?

upper: to get the u. hand; варта было б падаць і to have the u. hand перамагчы, адолець.

upset 2 . расхваляваны/ усхваляваны; зажураны

urine : мача, русізм/ у жывым ужытку на Ўсходе (Рудабелка) і Захадзе (Жойдзі-шкі) чуў "моч" ж. р.

vain 1. ганарысты, за-знайлівы / фанабэрысты 2. бескарысны/ прымітыўны пе-раклад русізму; па-наску "бяс-плённы".

variant : разнавід-насьць/ кшталт.

vein : спаласіць (быц-цам жыламі)! трэ знайсці нашае

vestal : цнатлівіца/ цна-тліўка, цнатлівая дзяўчына.

vigil : дыжурыць/ тут так не кажуць, idem не пішуць; гл. вышэй duty .

volatile : лятучы. які лёгка выпараецца;/ лёткі, лёг-кавыпаральны.

voltage : вальтаж, на-пружанне/ напруга

volume , 5: паўната, сіла гуку/ гучнасць, моц гуку

wage-earner : кармі-лец/ карміць- карміцель, зда-бытчык.

waite , 1. ёсьць, а 2. няма./ 2. абслугоўваць (у рэстаране і пад.)

was: Was she late too? Ці яна спазьнілаея таксама?/ Парушэнне структуры агуль-нага пытапня. Правільна: Ці спазнілася яна таксама?

washer : пракладка, шайба/ падкладка.

watch : Стораж вартуе банк уначы/ а, бадай яго качкі! Вартаўнік!

Waterproof + : неабвер-жны (факт)

way: in a w.: у некато-рым сэньсе/ у пэўным сэнсе

whole : цэльны Ічыс-тай вады русізм; w. milk : цэльнае малако/ неадстоенае малако.

wineglass : бакал/ келіх.

within +: цягам.

worry : дакучаць ру-сізм/ назаляць.

worship : багатварыць/ абагаўляць, горача кахаць.

wrench : гаечны ключ/ гайкавы- гайка.

wright: a wheelw . ка-лясьнік/ стэльмах, калёснік (каляснік- гэта аб'ём сена на калёсах большы за капу і меншы за воз).

wrinkle: пакамячыць/ камечыць, пакамечыць.

yaw: рыскаць, русізмі нікаць, збівацца з курсу.

Прадукцыя спадара Змітра ведама мне як шэраг карысных і цікавых, але лінг-вістычна не надта ахайна выда-дзеных кніжак. Яму варта мець супрацоўніцу- адукаваную дзяўчыну ці маладзіцу вяско-вага паходжання, якая б вы-чытвала розныя пераклады і падпраўляла іх стылістычна. Спадар Змітарка, сачыце за пераможцамі розных алімпіяд па беларускай мове. Гэта наш нацыянальны скарб.

Мікалай Кузмінец, Рудабельскі раён.


НЯМЕЦКІЯ НАЙМЕННІ СТРАВАЎ I НАПОЯЎ У ГАВОРКАХ ГАРАДЗЕНШЧЫНЫ

У выніку гістарычнага кантактавання жыхароў Гарадзеншчыны з прадстаўнікамі нямецкага этнасу ў гаворкі гэтага рэгіёну трапілі з нямец-кай мовы найменні страваў і напояў. Яны маглі прыйсці непасрэдна з мовы-пазычаль-ніцы або праз пасярэдніцтва іншых моваў. Большасць з іх пранікла праз польскую мову. Нямецкімі словамі навукоўцы лічаць і тыя лексічныя адзінкі, што бытуюць і ў іншых заход-нееўрапейскіх мовах, але ў беларускай мове яны маглі з'явіцца менавіта праз нямецкую мову, адаптаўшыся ў ёй пэўным чынам.

Для высвятлення нямецкага паходжання адпавед-ных найменняў страваў і напо-яў у народна-дыялектнай мове гэтага рэгіёну намі былі выкарастаны навуковыя і лексіка-графічныя працы вядомых даследчыкаў, у тым ліку эты-малагічныя даведнікі. (Для скарачэння абсягу артыкула яны тут не ўзгадваюцца).

Шмат нямецкіх слоў абазначаюць хлебныя вырабы і стравы. Да іх належыць і даўняе ў славянскіх мовах слова хлеб. Лексема шырока засведчаная шматлікімі на-роднымі выслоўямі: На Пятра баба хлеба напякла. (Навагр.). Хлеп не ўдаўся: пад скарынку кот схаваўся. (Шчуч.). Лепей хлеб з вадой, абы не з бядой. (Астр.). Хлеб ямо траякі: белы, чорны і ніякі. (Ашм.). Выпечаны хлеб называюць таксама нямецкімі найменнямі бохан, баханка і булка 'фа-брычны пшанічны хлеб': Узяў у лаўцы дзве баханкі чорнага і булку. (Зэльв.). Для абазна-чэння часткі бохана ўжываюц-ца назвы нямецкага паходжан-ня - скіба, скібачка, скібка, скіпка: Дай мне, мамо, скібачку хлеба. (Зэльв.); снітка 'невялікая луста': Вазьмі снітку хлеба і дай дзіцяці, хай ні плача. (Гродз.); мікра 'крошкі хлеба': Пазьбірай усе мік-ры с стала. (Бераст.).

Сярод шматлікіх намі-нацыяў страваў з цеста ёсць і нямецкія пазычанні - блін 'тоўсты блінец са скваркамі (звычайна ў дарогу)': Як пае-дзяш у балото, то бліноў напяку на дарогу. (Зэльв.); блінец 'тонкая перапечка з рэдкага цеста (звычайна з дра-най бульбы, прыпраўленая мукой), спечаная на скавара-дзе'; блінчык 'тоненькі невя-лікі блінец (пякуць звычайна дзецям)': Вам блінцэ, а Коліку блінчык. (Зэльв.); ляпёх 'пе-рапечка з хлебнага цеста': Спячы, мама, ляпёх, паямо з малаком. (Гродз.). Да назваў мучных вырабаў належаць і нямецкія словы лайбушка 'праснак': Для лайбушкі цесто павінно быць кіслым, і пякуць яе на паніве толькі. (Навагр.); калдун 'варэнікі з мясам або з грыбамі': Сухія грыбы адва-рылі і робім калдуны. (Навагр.). Спарадычна, як сінонім да галушкі, у гаворках сустра-каюцца таксама нямецкія най-менні клёцка, клёцкі, гармушка 'накрышаны ў малако (часам у пасоленую ваду) хлеб': Бало мяшчаня на галушкі ўсё клёцкі казалі. (Зэльв.); Скарынкі накрышы ў малако і пахлёбаяш гармушкі. (Зэльв.); жура, жур, журка, журок 'рэдкая страва, прыгатаваная з рошчыны ці падкалочаная мукой з дабаўленнем розных прыпраў': Жур варылі з хлеб-най рошчыны, з грыбамі, падбельвалі. (Шчуч.).

Сярод найменняў печыва таксама ёсць нямецкія назвы: пляцка з двума значэннямі: 1. 'пернік, хлебнае печыва круглай формы': Купіў малому пляцку. (Карэл.) 2. 'сухары': Хлеба зашмат было, дык я пляцак з яго нарабіла, у печы высахлі. (Ашм.); вахля 'вафля': Заўтра куплю табе вахляў. (Бераст.) Для назваў салодкага харчу таксама вы-карыстоўваюцца нямецкія словы цукер, цукяр 'цукар' і яго вытворныя цукерка і цукерак. Французскія наймен-ні, якія ёсць і ў нямецкай мове, маглі адтуль трапіць у гаворкі Гарадзеншчыны: канфітура 'варэнне': Мы, як паны даўней, наварым канфітуры з вішань і парэчак. (Лід.) і мурмуляда 'мармелад': Дзецям купіла трохі мурмуляды, нех параду-юцца. (Воран.).

Для назвы ласункаў гарадзенцы ўжываюць лексікалізаваныя формы множнага ліку нямецкага наймення смак: смакі, прысмакі, смакалыкі, смакатулі: На прысмакі ласыя ўсе сабакі. (Зэльв.). Для аба-значэння чаго-небудзь вельмі смачнага выкарыстоўваецца таксама слова смаката: Якой ты хочаш смакаты? (Ваўк.).

Старажытныя славяне займаліся пераважна земляробствам, таму і ў нашай, беларускай, кухні вельмі па-шыраная раслінная ежа. Най-больш старажытная, традыцыйная страва беларусаў - шматлікія кашы, сярод якіх і слова нямецкага паходжання груца: Наеўся груцы і пайшоў рабіць. (Карэл.).

Важная адзнака матэ-рыяльнага побыту жыхароў Гарадзеншчыны - бульба, якую называюць другім хле-бам беларусаў. Слова карто-фля (картопля, картопле, картоплі) прыйшло з ня-мецкай мовы: Картофлі ў гэтым року насыпалі поўны склеп, будзя і сабе і свіням. (Гродз.). У выніку метаніміч-нага пераносу "расліна ->¦ страва" узнікла найменне кар-топлі 'бульба як страва': От, картопяль з малаком паеў - і ўжэ ні голат. (Зэльв.). Бела-русы гатуюць з бульбы дзе-сяткі страў, сярод якіх ёсць і нямецкія назвы: арцукі 'ад-вараная бульба': Маша, звары сёння арцукоў. (Шчуч.); гу-галь 'тушаная бульба з бру-чкай, морквай на гусіным тлушчы': Помню, як жыдэ гугаль у медных каструлях у печках тушылі, - дастануць, тулькі пара ідзе, жоўты такі. (Гродз.); гугель 'каша з дра-най бульбы': На абед быў боршч са смятанай, гугель і малочны кісель. (Дзятл.); сма-літка 'смажаная прыгарэлая бульба': Смалітка вельмі сма-чная. (Навагр.) і вытворныя ад слова картофля картаплян-ка 'каша з бульбы': На абедзе была смачная картаплянка і капуста з баранінай. (Смарг.); картафлянік, картаплянік 'блін з цёртай бульбы': Мы сёння елі картафлянікі з мас-лам, то да вечара не хацелася есці. (Іўеў.).

Для абазначэння пра-дуктаў расліннага паходжання выкарыстоўваюцца таксама нямецкія назвы - алей: Алей рабілі з лянога насення. (Маст.); крахмал 'крухмал': Спадніцы і хусты крахмалам крахмалілі, самі часам зробім крахмал, а то купляюць. (Воран.). Прыправы на Гарадзен-шчыне таксама маюць нямец-кае найменне прысмакі: Без прысмакаў з'ясі, не велькі пан. (Зэльв.), а ў значэнні 'маяран' выкарыстоўваецца лексема майранак: Як майранак ёсць, такужэ не трэба ні перцу, ні лаўровага ліста. (Гродз.).

Для прыгатавання розных страваў шырока ужыва-ецца агародніна і садавіна. Яны таксама маюць нямецкія на-звы. Гэта словы цыбуля 'караняплод цыбулі'; цыбуленё, цыбулька 'пер'е цыбулі': Я цыбулькі вышчыкнуў. (Лід.); флянцоўка 'цыбуля, выраслая з расады': Цыбулю флян-цоўку садзяць па каліву. (Ваўк.); фасоля, фасоль, фасола, пасоля, пасолька: Фасолю да круп добра пад-кінуць. (Астр.); гурок, агурок: Як станя многа гуркоў, будуць дзяшоўшыя. (Навагр.). У вы-ніку метанімічнага пераносу нямецкія словы сталі выкары-стоўвацца як назвы і самой стравы: цыбуля 'салат з зялё-най цыбулі': Цыбулі нарабіла: нарвала шчыпяроў, пацерла с солью і смятанаю заліла - ешча на здароўё. (Зэльв.); пасоля 'суп з бульбы і фасолі': Нахлёбаўсё пасолі і будзя зь міне. (Зэльв.).

Для абазначэння сада-віны выкарыстоўваюцца няме-цкія назвы - рызынкі 'разынкі': Варылі рызынкі з яблыкамі. (Карэл.); цытрына 'лімон': Зрабі цытрыны з мёдам, ка-жуць, памагая ад даўлення. (Бераст.).

Вельмі актыўныя ў маўленні гарадзенцаў нямецкія найменні, якія называюць розныя гатункі яблыкаў і грушаў, - ранэта, ранэткі, гранэткі 'ранет': У дзедавым садзя гранэткі ёсьць. От смачныя! (Астр.); цукроўка 'гатунак яблыкаў або грушаў': У нашаго суседа цукроўкі яблыкі вельмі салоткія. (Шчуч.); цытрыноўка 'гату-нак салодкіх яблыкаў': Хоча завясьці цытрыноўку: натто смашныя яблыкі. (Зэльв.).

Сярод найменняў сала і тлушчаў ёсць таксама нямецкія назвы - шмалец, шмаляц, шмальц, шмеляц, смалец: Як гусь файная, то шмальцу шмат. (Зэльв.); шпэк 'свіное сала': Раз да нас прылез некі нямчурыско і кажа: "Матко, шпэк ё?, а маці яму - а хваробу табе ў бок, ні шпэк". (Гродз.); шмароўка 'кусочак сала для змазвання патэльні': На пры-пячку ў сподачку ляжала шма-роўка, дзе яна падзелася? (Шчуч.).

Да намінацыяў нямец-кага паходжання належыць назва флячкі 'кішкі': Учора флячкі чысціла на кілбасы. (Бераст.).

Шырока распаўсюджа-на на Гарадзеншчыне нямецкая назва рыбнай стравы ляк. Слова мае два значэнні: '1. Расол з селядцоў; лёк. 2. Ха-лоднае з рыбы'. Яно бытуе ў шматлікіх фанетычных вары-янтах: воляк, глёк, голяк, клёк, лёк, лёкус, олек: Даў-ней у пост макалі бульбу ў голяк. (Гродз.). Суп назы-ваюць гарадзенцы нямецкім словам зупа (зупка): Зупу гатавалі з грыбоў. (Гродз.).

У народна-дыялектнай мове Гарадзеншчыны быту-юць дзве нямецкія назвы алка-гольных вырабаў - шляма (ма-гло ўзнікнуць у выніку мета-фарызацыі) 'брага': Моцная ш на гэты рас шляма атрыма-лася, перахадзіла добра. (Ашм.) і трунак 'алкагольны напой': Кожны трунак чалавеку шко-дны, але ўсяроўно п'юць. (Гродз.) Слова трунак набыло ў гаворках два дадатковыя значэнні: 1. 'віно': Такога трунку хлябнуў, што адразу зваліўся з нох. Ад розных трункаў цяпер перайшоў да самагону. (Карэл.); 2. 'атрута': Не можна вотку піць - гэта трунак. (Астр.). Да назваў безалкагольнага выраба нале-жыць французскае слова кам-пот: Мы ўсё бало чай казалі, як варылі з грушаў ці вішняў, а цяпер кажуць - кампот. (Зэльв.). Яно прыйшло, на думку навукоўцаў, ў народна-дыялектную мову з літара-турнай праз нямецкае пасярэд-ніцтва.

Ад нямецкіх наміна-цыяў страваў і напояў у гаворках утварылася шмат пры-метнікаў: картопелісты, сцу-краваны, пасолевы: Маці зварыла пасолевы суп, то паела добра. (Слонім.) і дзеясловаў: смаліць, трынкаць, трынк-нуць, сцукравацца, шляма-ваць: Шлямаваць - гэта чысціць кішкі, шлямаваць - здзі-раць унутраны слой нажом ці дупчыкам. (Свісл.) і інш.. Словаўтваральныя здольнасці нямецкіх словаў сведчаць, што яны добра прыжыліся ў га-ворках Гарадзеншчыны і ўсведамляюцца як свае лексемы.

Спіс скарачэнняў у назвах раёнаў: Астр. - Астравецкі, Ашм. - Ашмянскі, Бе-раст. - Бераставіцкі, Ваўк. -Ваўкавыскі, Воран. - Воранаўскі, Гродз. - Гродзенскі, Дзятл. - Дзятлаўскі, Зэльв. - Зэльвенскі, Іўеў. - Іўеўскі, Карэл. - Карэліцкі, Лід. - Лідскі, Маст. -Мастоўскі, Навагр. - Навагрудскі, Свісл. - Свіслацкі, Слонім. - Слонімскі, Смарг. - Смаргонскі, Шчуч. - Шчучынскі.

Святлана Масленікава, аспірантка Гарадзенскага універсітэту імя Янкі Купалы.


У скарбонку беларускай лінгвістыкі

У выдавецтве "Беларускі кнігазбор", г. Менск выйшаў "Нямецка-беларуска-рускі слоўнік. Аманімія, паранімія, полісемія". Укладальнік Валянціна Выхота.

У прадмове да слоўніка гаворыцца: "За час сваёй шматгадовай даследніцкай пра-цы і працы ў школах, асабліва сельскіх, была магчымасць заўважыць і даследаваць спе-цыфічныя асаблівасці навучан-ня нямецкаму слову беларус-кіх вучняў. На мой погляд, ёсць вялікія групы нямецкай лексікі. Першая група - словы агуль-нага кораня, ці, як кажуць, словы, якія маюць агульную крыніцу паходжання, другая група лексікі, калі ў якасці карэспандуючых беларускіх ці рускіх слоў выступаюць між-моўныя беларуска-рускія амо-німы, паронімы і полісемія, і трэцяя - «фальшывыя сябры перакладчыка».

Першая група слоў мае свае дадатныя бакі пры наву-чанні нямецкай мове - гэта перанос папярэдняга моўнага досведу пры супадзенні фор-мы і зместу цэлых слоў, на-прыклад, Dach п - дах (рус. крыша), ці проста сугучных слоў, напрыклад, Zwiebel - цыбуля (рус. лук), ці, нарэшце, сугучных гукаспалучэнняў, напрыклад, Niere - нырка (рус. почка). Адсюль больш лёгкі працэс запамінання нямецкага слова, апазнавання ў друка-ваным тэксце і ў маўленні. Трэба адзначыць, што гэта група слоў з'яўляецца крыні-цай пашырэння слоўнікавага запасу.

Другая група слоў мае таксама свае дадатныя бакі. Яна з'яўляецца сродкам дыферэн-цыяцыі міжмоўных беларуска-рускіх (русско-белорусскнх) амонімаў, паронімаў і полісеміі і тым самым вызначае правіль-ны пераклад нямецкага слова.

Трэцяя група слоў - «фальшывых сяброў перакладчыка» - разглядаецца ў асобнай кнізе.

Пры даследаванні на вялікім матэрыяле і з вялікай колькасцю вучняў школ рэспублікі, асабліва сельскіх, былі выяўлены тысячы памылак, тыпавых і індывідуальных, высветлілася іх прырода, прычым, агульная - гука-графічнае падабенства. Гэта факт вядомы. Але важна было праса-чыць узаемаўплыў карэспандуючых слоў.

З'яўленне такіх памылак знаходзім у тлумачэнні В.А. Арцёмава. Пры чытанні графічны вобраз перакадзіруецца ў гука-маторны і артыкуляцыйны апарат падсвядома прымае пазіцыі для вы-канання ідэнтычных у нямец-кім і ў нацыянальным ці рускім словах адзінкі артыкуляцыі - складоў. Склады нясуць нейкі элемент лексічнага значэння. А.Л. Лурыя указвае, што вакол кожнай лексічнай адзінкі складаецца шматмерная сетка сувязяў і пошук адпаведнага беларускага слова можа вы-клікаць цэлую сетку ўсплываючых слоў, адны з якіх узнікаюць па прынцыпу агульна-га кораня пад уплывам устаноўкі эксперыментатара."

Паводле доктара філалагічных і педагагічных навук А.Я. Супруна, слоўнік, які прапануецца чытачу, можа лічыцца вучэбным слоўнікам.

Прызначэнне слоўніка - дыферэнцыяцыя сугучных беларускіх і рускіх слоў сродкамі нямецкіх лексем. Але яго частку -індэкс беларускарускіх амонімаў, паронімаў і полісеміі можна аднесці да паняцця «фальшывыя сябры перакладчыка».

Наш кар.


ГАВОРЫЦЬ НАША ГРОДЗЕНШЧЫНА

(Заканчэне. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

28. Ат, міленькі, якая гэта жызьня. Жыў як гарох пры дарозе. Стары чалавек нікому не патрэбны. Я й дзяцей выгадаваўшы, траіх маю, а ўсё адно адна. Старэйшая на цаліну паехала, тамака й засталася. Ці ш яна даедзя? Цяперака й цэны шалёныя, білет тысячы каштуе. Дзяцей от адна гадуе. Са сваім сходзілася, расходзілася, вось судзьбу й пакалечыла. Як сабе хочуць, я ўжо нічым не памагу. Хлопец у Мінску, грошы добрыя мае, да мяне на сваём таксі прыяжжае. Целевізэр мне купіўшы. А малочшая на стройцы недзе ў Лідзе, ужо лет васемнасьце, мо й болей. Я хату сыну сьцерагу. Ён жыць тутака ня будзе, дык хоць прадасьць. Цяпер маладыя ня хочуць у вёсцы жыць, усё ў гарадах за балконы трымаюцца. А я ў іхнія вуллі тожа не палезу. Тут сама сабе гаспадыня. Дзьверы аччыніла - і на вуліцы, на слонейку пасядзіш. А там не дамы, а вуллі. А сам навучыцелем робіш? То, мусіць, шалёныя грошы грабеш? І адзеты чыста. Я адразу ш падумала, што начальнік. Хаця цяперака і сьвет зьмяніўся, ня знаеш, што ад начальніка чакаць. У нас (вы чулі?) у сельскім савеце адна працавала, абакралася, судзілі яе, а цяперака за пеньсіянерамі ўхаджвае. Мне ваду, бывае, прыносіць, падлогу памые. А мне брытка, прывыкнуць не магу, гэтакі чалавек была. Пытаеце, дзе гаспадар? Даўно нямашака, памёр яшчэ як у калхозы зганялі. Перавёс с хутара гэты дом, а потым адышоў, вечны яму покуй. Зямлі ў нас было гактараў восем. Усё пааддавалі, бо Сібірам страшылі. А ў касьцёл не хаджу, хоць ён цераз дарогу. Я дома малюся, як мая мама вучыла, бо наша вера справядлівая, і мы тутэйшыя, тубальцы. А на польскія, я гэных палякаў не ўважаю, папрыяжжалі сюды, усё пасвойму робяць, імшу не так апраўляюць. А я гэна не люблю, дык лепш ужо адна памадлюся. Люблю яшчэ наша радзіва слухаць, калі Ліля Кузьменка гаворыць. Хоць, пэўна, яна таксама шмат брэша. А хто цяпер праўду кажа? Вось так ы жыву. Якнебуць даклёваю да канца.

Жанчына, 1911 г. н., в. Баруны Ашмянскага раёна, 1993 г.

29. Раскажу я табе, дзеткі, як замуш раней выходзілі. Цяшкі быў час. У песьні пяецца: ён багаты, а я бедна, будзе пара атпаведна. Ды няпраўда гэта, дзетачкі. Бацька мой багаты быў, зямлі ў нас шмат было, дзяцей нішмат было. Пасах за мной вялікі давалі. А як жа ш раней замуш ішлі? Сколька рас да мяне сваталіся. Маладая я стройная была. Каса ў мяне была, знаіш, да пояса, і гэдыкая чорная, як смаляністая. Ну дык вот, прыедуць да мяне сватацца, а я, бывала, схаваюся ў сьвіран ці ў гумно ды не выхожу да іх. Мама мяне ўсё прасіла: "Дзетачкі, хваціць ужо бацьку злаваць. Выхадзі замуш, пакуль жаніхі ёсь". Але мне натта не хацелася ісьці за ўсіх гэтых кавалераў. Бо любіла хлопца зусім другога. Граў у нас на вічарынках Андрэй такі. Рэтка ён бываў у нашай вёсцы, але граў ён спрытна. У час танцаў дась свайму другу пайграць, кап зьмяніў яго, а сам са мной гуляў. Бывалі выпаткі, што начаваў у вішнях пад акном маёй хаты. Але маладая я на той час была, толька васімнаццаць споўнілася, а ён хлопец старэйшы. Яму пара было жаніцца. Бацька мой сварыўся, што я зь ім дружу. Казаў, што рамясло ў яго непрыгоднае, дый зямлі німа. Сястра й матка патстроілі так, што на Вялікдзень мы пасварыліся. А на Пятро жанілі яго на другой. Плакала я і рукі ламала, ды нічога ш ні зробіш. Адзела сваю самую горшую і старую сукенку ды пайшла глядзець, як ён вянчаецца. Стаяў бедалага, і трасло яго як на марозе. Ні любіў ён сваю жонку, жыў зь ёй блага, біў часта. Яго часта прасілі у вясельлі пайграці, а калі яшчэ і я там была, дык ён ішоў туды вельмі ахотна. Калі іграў яго напарнік, дык ён прасіў у майго хлопца, кап даў хоць адзін танец са мной пагуляць. Бывала, гладзіць мяне па галаве, як той Луіс Марыяну, пацалуе мяне ў валасы. А я аш заходжуся ад болі. Душа ў мяне ныіць. Але куды ш дзенісься, замуш трэба выходзіць. І пасватаўся да мяне хлопец з другой вёскі. На выглят так сабе. Але клапатлівы гаспадар, ціхі. Плакала я, не хацела ісьці. Але куды падзенешся ат бацькоўскай пугі. Бацька мяне пугай калаціў. Бывала, так спаласуе, што два дні падняцца з лошка не магу. Вянчалася я зь ім як у тумане, не помню анічога. Пражылі гот, усяго было, хіба толькі шчасьця не ставала. Сьцярпелася, але ш не зьлюбілася. Нарадзіўся сын. І цяшка было, і біў мяне мужык, і п'яны дамоў прыходзіў. Гаварыла я з тым хлопцам сваім часта. Жалеў ён мяне, і я яго жалела, але ні разу ў гэтым яму не прызналася. Нядоўга ён пражыў на гэтым сьвеце. Прас пару гот пасьля вясельля забілі яго хапуны. Хадзілі такія баньдзіты па лясах. Паругаўся ён адзін рас з жонкаю. Ехаў на ровары па ляску, і парашылі яго гэтак. А цяпер, дзеткі, вот замуш толькі па любові выходзяць. Бацькам у пасьледнюю очараць гавораць. І хіба ведаеш, як яно лепяй? Парознаму ш бываіць. Каторыя дык і добра жывуць, хоць і бацькі не даюць пажаніцца. А хто і разводзіцца, б'юцца паміш сабой, а бываіць і бацькі хочуць, кап жаніліся і радуюцца за дзяцей, а толку з гэтага ніякага. Пытаюся, бываіць, у сына: "Чаму жаніўся на Вольцы?" Пачырванеіць і кажыць, што любіць ён вельмі яе.

Жанчына, 1914 г. н., в. Лылойці Смаргонскага раёна, 1992 г.

30. Вайной у вёску прыслалі бежанцаў з Віцепшчыны. Прыехала сям'я, да сусеткі пашла матка, а да нас яе дочка, ну, гадоў, можа, дванаццаці. Другая дачка ў другую сям'ю, мела, можа, гадоў дзевяць. Жылі яны ў нас, можа, ад вясны праз лета да зімы. Дзевачка пасьціла кароў, па хазяйству памагала, то дроў прынясе, то вады. Потым сабраліся і паехалі на сваю родзіну, а аттуль прышло пісьмо, што ні было ім там чаго есьці, ш чаго жыць, усё жыта пабіла фронтам. Вярнуліся ў вёску нашу з малочшай дочкай, дзевачку ўзялі да сябе, а матка пашла ў другую вёску, ні было тут мейсца, бо ніхто ні хацеў браць. Нізадоўга матка захварэла. Хазяйка прывезла яе пад нашу хату, вывярнула, а сама паехала. І што нам зь ёй рабіць? Цэлую нядзелю ляжала, за пару дней захварэла яе дочка ў нас, а потым і наша сям'я: мама, я, Лёдзя і Янусь. Дохтар выправіў нас у бальніцу, а бежанка гэна паправілася і стала даглядаць хазяйства. На шчасьце выжылі мы ўсе, у бальніцы застаўся толькі брат Янусь, самы слабейшы быў. Гэна хвароба была тыфус. Бежанка была вінавата, бо ні сказала нам, што яе другая дочка памярла з гэнай хваробы. Муш быў у Латвіі, і яны туды выяхалі, ніякага пісьма ні было, і ні аказаліся. Усяго было ў нашай сям'і вайной. Старэйшага майго брата забралі ў турму ў Вілейку, за Маладэчнам чы што. У нейкую арганізацыю быў улешшы са сваімі друзьзямі. Потым забралі другога брата, малочшага, ад мяне быў старшы. Лёня быў у Ашмянах, а малочшы ў вёсцы Навасёлках, у яго падлогі паднялі, шукалі нечага. А ў хаце асталіся ў старшага жонка і адзін сынок, а малочшы нежанаты быў. Жонка вазіла Лёню у Вілейку прадукты, бялізну нейкую змяніць - ні ўзялі. У нядзелю было ў нас сьвята, хацелі вывясьці за гэтых братоў. Ні нашлі нас у хаце, хацелі ў пятніцу, а ў нядзелю немцы прышлі. Немцы тут - саветы атпаўзьлі. Рускія, адыходзячы, старшага брата забілі, а малочшага гналі на Катынь. Але амэрыканьскі Чырвоны Крыш разрашыў выяжжаць, атпусьцілі ўсіх у дарозе. Брат паехаў у сталіцу, уступіў у армію Андэрса і яшчэ доўга ваяваў. З Ыталіі пераехаў у Аргентыну і памёр там. А ў старшага страшная сьмерць была. Як гавораць, нейдзе каля турмы стаяла баня невялічкая. Некаторыя гавораць, што іх там памучалі, паабразалі насы, а Янусь гавора, што проста забілі. Стася гаварыла, што пулю ў патыліцу, і ў адзін дол восем чалавек скінулі. Тады людзі перахавалі на магільнік. Франка шукаў нядаўна магілу ў Вілейцы, але ні найшоў.

Жанчына, 1917 г. н., в. Асіпаны Смаргонскага раёна

31. Ну ўжо як дагаворацца сваты, прад васэлям у чвартак зьбіраюцца ў маладой паненкі на вянок. Вэлюм шыюць, пяюць. Хлопцы ў маладога на кавалерскі зьбіраюцца, выпіваюць, жартуюць, як ён з вольнай жызьню прашчаецца. Бацькі шыкуюцца, самагонкі ўжо нагналі, каравай пякуць, кабаніны абвараць, розных там шубаў не выдумлялі, бо ня ўмелі. Але хватала і рулядаў, і квашаніны поўныя місы. Як малады прыяджае, у сенях мушчыны пяроць на жалеза: "Кавай!" Сваты мусяць ім фундаваць. Бабы авечку трасуць і пяюць: "Ой, авечачка, ты касматачка, хто ш цібе папасе, мая матачка?" Бывае, што і за маладую гэтакую бабу пасадзяць, убяруць у што белая, пакрыўку на галаву ўськінуць, а настаяшчая маладая муся месца выкупляць. На другі дзень маршы ігралі, дарылі. А як мой сусет Віцька, дык выкіня астатняю капейку, абы яго хвалілі, абы яму з гонарам. Музыканты яго хваляць, а ён ім грошы валіць. А так васолы быў чалавек, ганаровы. Шляхетны, с Астраўца. Там некалі яго бацька пікарню трымаў. Возьмя с хаты с сабой назаўтра ўбярэцца ў доктара, ходзя, людзей хеліць, жартуя, байкі розныя пляце. Мая Вікця цопамлопам, дзела справіла галопам. А як Вінцуся наш, дык уп'яна ўсё песьні складаў. Мая Аньця файнаяфайная... Ці біліся даўней на васэлях? Было. Зьбяруцца дзяцюкі зь вёскі, ім, відома, на васэлі, зафундуюць. Дык дурнейшыя, і давай вадзіцца, а посьля і паб'юцца. Зэдлямі пярыліся. Натта Косця Румынцаў і пакойны Юзык Цініфалаў былі заядлыя. Даўней у другі бок ехала толькі лепшая радзіна, хто ні падвядзе, ні апазорыць. Посьля, бывая, зьбіраліся фацэты, ежджалі ў "цыганы". Паненкі ўбяруцца ў сукні доўгія, нашмаруюцца і паехалі. Вырабляюцца там, жарты строяць, песьні пяюць. Помню, як дарылі. Пасадзяць маладую за стол, яна галося, а радзіна падаркі прэ, сват у бэльку качаргой б'е, пяе: "Цібе, Манячка, сястрыца дора, ты ўстань, пакарыся, нізенька пакланіся".

Мужчына, 1912 г. н., в. Дайлідкі Астравецкага раёна, 1994 г.


Сувязь пакаленняў

Сёлета, ужо ў 14-ты раз на Беларусі адзначаецца вялікае свята - Дзень беларускага пісьменства і друку. Летась свята адзначалася ў г. Паставы, а сёлета эстафету прыняў г. Шклоў.

Стваральнікамі славянскага алфавіту, як вядома, былі хрысціянскія прапаведнікі Кірыл і Мефодзі. Алфавіт гэты дастаўся ў спадчыну і нам, беларусам. Беларуская пісьменнасць бярэ пачатак з сівой даўніны - ад Ефрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага (ХІІ стаг.). З цягам часу беларускае пісьменства і друкарства ўзбагацілі асветнікі Францішак Скарына, Васіль Цяпінскі, Сымон Будны, Пётр Мсціславец. Сімяён Полацкі. Па колькасці выдатных асветнікаў сярэднявечча Беларусь, на маю думку, займае вядучае месца не толькі сярод рэспублік былога Саюза, але і, навогул сярод краін Заходняй Еўропы. Пазней у скарбніцу беларускай літаратуры вялікі ўклад унеслі Францішак Багушэвіч, Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Максім Гарэцкі, Янка Брыль, Ніл Гілевіч, Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў і многія іншыя майстры беларукага слова.

Шырокую вядомасць на Беларусі атрымалі і пісьменнікі Дзяржыншчыны (Койданоўшчыны), такія як Станіслаў Шушкевіч, Артур Вольскі, пісьменніцкая сям'я Рэйзінаў (4 чалавекі), Лукаш Калюга. Алесь Салавей, Генадзь Тумаш, Юры Брайдэр, Лідзія Савік, Адам Глобус і інш.

Ганарыцца Дзяржыншчына і такімі сваімі рупліўцамі беларушчыны як гісторыкі, літаратары Мікола Улашчык, Мікола Ермаловіч, вучоныя-філолагі Мікола Бірыла, Васіль Івашын, Антон Семяновіч.

Як і сотні іншых пісьменнікаў і вядомых людзей Беларусі былі безпадстаўна рэпрэсаваны ў часы сталінскага ліхалецця Станіслаў Шушкевіч, Мікола Улашчык. Быў расстраляны, як "вораг народа", Лукаш Каюга, загінуў на "этапе" Залман Рэйзін.

Менш вядомыя грамадкасці, але таксама заслугоўваюць вялікай увагі, сябры літаратурнапаэтычнага клуба "Выток", створаннага ў 1998 г. пры Дзяржынскай раёнай цэнтральнай бдібліятэцы. У клуб уваходзяць розныя па светапогляду, узросту людзі, але агульнае, што іх аб'яднала - гэта жаданне выказаць у сваіх творах пачуцці, думкі, любоў да роднага краю.

Творы іх адзначаюцца шчырасцю, чысцінёй. Клуб "Выток" узнік не на голым месцы яшчэ ў 1957 г. пры раённай газеце было створана літаратурнае аб'яднанне, якое ўзначальваў Уладзімір Куксо, галоўны рэдактар "раёнкі" з 1974 па 1998 г. Літаратурная старонка ў газеце была ўпершыню адкрыта ў 1963 г., калі рэдакцыю ўзначальваў Рыгор Уранаў. У розныя часы ў газеце друкавалі свае творы будучыя беларускія паэты Леанід Левоновіч, Мікола Гіль, Казімінр Камейша.

У 198998 гг. літаб'яднанне ўзначальвала ўлюблённая ў паэзію цяперашні адказны сакратар рэдакцыі газеты "Сцяг Кастрычніка" Валянціна Навіцкая. А з 1999 г і па сённяшні час кіраўніком клуба "Выток" з'яўляецца супрацоўніца бібліятэкі Святлана Кузьміна.

На маю думку, лепшую назву для клуба, чым "Выток", цяжка і прыдумаць. Галоўны бібліятэкар Дзяржынскай бібліятэкі, паэтэса Вольга Жыбурт у сваім вершы піша:

Паэзія - выток душы,

Азоранай святлом кахання і натхнення.

З гэтымі радкамі верша цяжка не пагадзіцца. У склад "Вытоку" ўваходзілі такія таленавітыя людзі, як Алесь Галуза, Яўгенія Лапо, Мікола Рысявец, якіх, на вялікі жаль, ужо няма на свеце.

Сёння радуюць свімі творамі сябры "Вытоку" Вольга Жыбурт, Марына Кліміхіна. Тацяна Байкова, Іван Кулеш, Святлана Колас, Зміцер Шавялёў і інш. У 1997 г. убачыла свет кніга Віктара Шацілы, "Белы чалавек", былі выдадзены зборнікі вершаў Галіны Казак "Подых шчасця", Валянціны Серавокай "Не забыць". У 2003 г. выйшаў паэтычны зборнік "Выток".

Пра любоў да роднай старонкі добра гучыць у вершы Святланы Колас "Маленькая радзіма":

Я прасёлачнай дарогай крочу,

Зіхацяць нібыта зоркі вочы.

Усе куточкі мне тут сэрцу мілы,

За маёй спіной нібыта крылы.

Тая ж тэма і ў вершы Міколы Рысяўца "Шчасце":

І дзе б ні быў , як лёс назначыў,

Цягнула моцна ў родны кут,

У снах я Бацькаўшчыну бачыў

Адзін з зямных, найлепшы цуд.

Шмат верша ў паэтаў Марыны Кліміхінай і Івана Кулеша пакладзены на музыку.

У дзейнасці клуба вялікую дапамогу аказвае рэдакцыя газеты "Сцяг Кастрычніка" (гал. рэдактар Генадзь Курневіч, намеснік Віктар Уранаў), і, вядома ж , Дзяржынская бібліятэка (дырэктар Жана Галякевіч), Гэтыя ўстановы таксама і выдаўцы шматлікіх кніг, брашур і інш. матэрыялаў.

Сувязь пакаленняў працягваецца: на змену знакамітым пісьменнікам, узбагаціўшым беларускую літаратуру, прыходзяць маладыя таленавітыя людзі з такіх літаб'яднанняў і клубаў, як у г. Дзяржынску - "Світанак", у г. Мазыры - "Прыпяцкія хвалі", у г. Узда - "Нёманец" і інш.

Поспехаў Вам, маладыя, новых творчых задум і здзейсненняў.

Лявон Целеш, г. Дзяржынск.


Лясная Кветка з Латвіі

(Да 100-годдзя з дня нараджэння)

Пад псеўданінам Лясная Кветка толькі раз гукнула Ларыса Геніюш. Але ж на многа раней, ажно з 1923 года, маладая беларуская паэтка ў Латвіі Валянціна Казлоўская ставіла пад сваімі публікацыямі подпіс: Лясная Кветка, Кветка.

Нарадзілася Валянціна Герасімаўна Казлоўская ў Рызе 19 жніўня 1907 года, вучылася ў Люцынскай, а пазней ў Дзвінскай гімназіях. У 1927 годзе скончыла ў Рызе Беларускія настаўніцкія кусы. Каб атрымаць вышэйшую адукацыю, пры садзеянні Янкі Купалы і Кастуся Езавітава, пераехала ў Менск. У 1931 годзе скончыла медыцынскі інстытут. Працавала ў Тураве, на Ўрэччы, дзе меў службу яе муж Маісей Шапіра, вайсковы лекар.

У снежні 1937 года была арыштаваная, абвінавачаная ў шпіянажы на карысць латвійскай разведкі. Растраляная 31 сакавіка 1938 года. Рэабілітаваная 19 тарўня 1960 года.

Вялянціна Казлоўская пад час вучобы ў гімназіі ў Люцынскім і Себежскім паветах у мясцовых беларусаў запісвала фальклорныя творы, якія разам з вершамі, абразкамі, апрацоўкамі паданяў і легендаў змяшчала пад уласным прозвішчам і псеўданімамі Лясная Кветка, Кветка ў часопісе "Ластаўка" (выйшла 9 нумароў у 192324 гг.). Асобным выданнем зборнік вучнёўскіх твораў "Ластаўка" выйшаў у Люцыне ў 1924 г. Яе публікацыі былі і ў штомесячніку Дзвінскай беларускай гімназіі "Школьная праца" (выйшла 13 нумароў ў 192634 гг. на шклографе). У нататцы да чарговай фальклорнай нізкі пад загалоўкам "Аб песьнях Беларускага народу" Валянціна Казлоўская пісала: "Уся гэта народная паэзія маець вельмі вялікае значэньне. Бо ў ей адбіваецца ўся наша мінуўшчына. Тутка жывуць яшчэ паганскія богі, князі, багатыры, адгукаюцца розныя войны і цяжкае панаваньне чужынцаў" ("Ластаўка". Жнівень 1923 г.) .

Фальклорныя сюжэты леглі ў аснову яе празаічных твораў: "Лягенды аб Люцынскім замку", "Апавяданне старога дуба". "Возера Ганны", "У калядны вечар" і інш. Валянціна Казлоўская - аўтар п'есы для дзіцячага тэатра "Зачараваны скарб" (Ластаўка", №№ 56 у за 1923 г; № 7 у 1924 г.).

Была адным з аўтараў паэтычнага зборніка "Першы крок" (Рыга, 1926 г.) , пераклала з латышскай мовы "Гімн гайдаў" (марш скаўтаў), верш Яніса Райніса "Дзецям цемры".

Пра Лясную Кветку з Латвіі згадваў у сваіх нататках Сяргей Чыгрын. Верш В. Казлоўскай "Янку Купалу" я змясціў ў зборніку гістарычнай літаратуры "Бацькаўшчына" ("Мастацкая літаратура", 2002 г.) . Некалькі слоў пра яе можна прачытаць у маёй прадмове да зборніка "Крывіцкія руны: Беларускія пісьменнікі Латвіі" ("Беларускі кнігазбор", 2003 г.) .

Каб хоць крыху развеяць густы цень над пакутнікамі нашай літаратуры і прапануецца чытачу некалькі пялёсткаў Лясной Кветкі з беларускага моўнага мацерыка ў Латвіі.

Сяргей Панізьнік.

На здымку: Валянціна Казлоўская сярод супрацоўнікаў рэдакцыі газеты "Голас бе-ларуса" стаіць крайняя справа. Вакол рэдактара К. Езавітава сядзяць М. Калінін, П. Масальскі, П. Мірановіч. Рыга, 1926 г.).

В. Казлоўская (Лясная кветка)


Ахвярую К. Каліноўскаму

Памерці за волю народу -

Лепшай долі няма на зямле.

Асьвяціць шлях братом хоць на момант

І патануць зноў ў цемры і зьле.


Можа, зьдзекі, прымусы й ня зьгінуць,

Але сьвет той ўсё ж будзе гарэць!

І ён брацьцяў маіх, люд гаротны

Да сьвятлейшай сьцягі давядзець.

"Ластаўка" №3. Сакавік 1924 г.

Вучаніца 11 клясы.


Заўсёды гатова!


За гонар Айчыны, за роднае слова,

За лепшую долю братом, -

Я ўмерці з адвагай заўсёды гатова,

Ў змаганьні з няпраўдай і злом!


Пракляцьці ўсе тыя, што стогнуць наўкола, Віхры, што над Краем шумяць,

З радзімых нябёс я заўсёды гатова

Ад сонца і зор разагнаць!


Няхай усе ведаюць, бачуць ўсе людзі -

Кахае свой край беларус!

Мазольныя рукі і моцныя грудзі

Асілюць чужацкі прымус!

Травень 1926 году. Дзьвінск.


Наперад!


Прачніся, брат! Даволі зьдзеку!

Наперад сьмела ты ідзі!

Загінуць сорам чалавеку, -

"Наперад!" - сам сабе цьвярдзі.


"Наперад!" - Ўсе жыцьця напасьці

К сабе ў сьмяротны бой заві

I, - шчыра веручы у шчасьце, -

Наперад сам сябе вядзі.


Скрозь тоўпы ворагаў, скрозь сьлёзы, Скрозь мукі цяжкія, - ўпярод!

Хто хоча вольным ў сьвеце жыці, -

Адважным быць павінен тот!

Красавік. 1923 г.


Дай руку, брат


Прысьвячаецца Д. Юркевічу

Дай руку, брат! - Сьмялее будзе

У панстве цемры і сярмяг

Каваць Айчыне сваей долю,

Пакуль агонь ня згас ў грудзях!

Штандар наш, бел-чырвона-белы, -

Глядзі! - узьвіўся ў лазур!

Дай руку, брат! Сьмялее будзе

Нам бараніць яго ад бур! ,

Глядзі: сьмяецца чужаземец

З сьвятыні прадзедаў тваіх!

Дай руку брат! Сьмялее будзе

Айчыну вырваць з кіпцяў іх!

24.ХІ.25. Дзьвінск.


Беларусы прачытаюць "Лісты з лесу"

Прэзэнтацыя новай кнігі Паўла Севярынца "Лісты з лесу" 15 жніўня на сядзібе БНФ сабрала многіх знакамітых людзей Беларусі. Зборнік складзены з артыкулаў, якія моладзевы і хрысціянскі лідар штотыдзень дасылаў у газету «Наша Ніва» з папраўчай працы ў Малым Сітне на поўначы краіны. Прысутныя рэдактар "Нашай Нівы" Андрэй Дынько, паэт Генадзь Бураўкін, пісьменнік Уладзімір Арлоў, старшыня Беларускага ПЭНцэнтру паэт Уладзімір Някляеў, прафесар Анатоль Грыцкевіч і іншыя далі высокую адзнаку публіцыстычнаму таленту Паўла Севярынца. Павал які, яшчэ ў Малым Сітне атрымаў літаратурную прэмію імя А. Адамовіча, сёння прызнаны мужным грамадскім дзеячом, бліскучым эсеістам і таленавітым літаратарам. Ул. Някляеў параўнаў ягоныя кнігі "Нацыянальная ідэя"і "Лісты з лесу" з творамі Ул. Караткевіча.

У презэнтаціі прынялі ўдзел лідар "Руху за Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч, палітык Мікалай Статкевіч, паэт Сяргей Законнікаў.

Як адзначыў А. Дынько, намаганні падобныя Паўлавым, ствараюць нашу сучасную гісторыю, адна асоба можа аказаць вялікі уплыў на грамаду і перамяніць усю краіну.

"Як не цяжка было Паўлу працаваць у лесе, ён знайшоў такія словы, каб закрануць сэрцы сіценцаў і адарваць іх ад бяздумнага існавання, абыякавасці і алкагалізму", падкрэсліў Г.Бураўкін. Беларусь з хваляваннем прачытае "Лісты з лесу", упэўнены паэт.

П. Севярынец аўтар пяці кніг. Дзве апошнія, зборнік хрысціянскіх артыкулаў, аналітыкі, эсэ і апавяданняў "Брату"і "Лісты з лесу" выйшлі з друку гэтым летам.

Э. Оліна.

На здымку аўтара: Павел Севярынец надпісвае "Лісты з лесу".


У Менску адкрылася фотавыстава да юбілею Якуба Коласа

У Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі сёння адкрылася выстава майстроў з народнага фатаклуба "Менск". Дэманстраваныя на ёй працы былі зроблены падчас фотаплянэру ў коласаўскіх мясцінах Стаўбцоўшчыны. Выстава прысвечана 125-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа.

Вынікам леташняга чатырохдзённага фотаплянэра стала некалькі дзясяткаў прац 17 сяброў фатаклуба "Менск" ды іх карэйскага калегі Ан Габ Ёна, якія дэманструюцца на выставе пад назваю "Ад роднае зямлі, ад гоману бароў".

Гаворыць старшыня праўлення народнага фатаклуба "Менск" Яўген Казюля:

"Мы ў траўні мінулага году выправіліся на Стаўбцоўшчыну, а менавіта - у Мікалаеўшчыну. Чатыры дні працавалі ў розных мясцінах. Былі мы і ў Акінчыцах, і ў Альбуці, у Ластку, у Смольні. Нёманскія дубровы і, натуральна, Нёман сталі прадметам нашага зацікаўлення. Сустракаліся з людзьмі, якія добра ведаюць творчасць Коласа. Нашы калегі засталіся ў захапленні ад таго, як чытаў "Новую зямлю" Юрка Міцкевіч - унучаты пляменнік Якуба Коласа. Усё гэта спрыяла настрою".

Яўген Казюля гаворыць, што ажыццяўляць такія праекты складана. Бо здымаць даводзіцца на адным месцы, і сюжэты ўсіх удзельнікаў аднолькавыя. Толькі ад майстэрства кожнага фатографа залежыць, у якім нечаканым ракурсе будзе зняты той ці іншы аб'ект альбо краявід.

Галоўную задачу гэтай выставы Яўген Казюля бачыць у наступным:

"Мы ўсе хацелі, каб гэта кранула душу кожнага, каб пыгажосць зямлі нашай нагадвала людзям пра нашых знакамітых песняроў і пра нашу гісторыю. Я лічу, што гэта вельмі важна. А таксама прыцягнуць увагу маладых аўтараў, якіх цяпер проста процьма з'явілася, дзякуючы сучаснай лічбавай тэхніцы. Каб задумаліся, што не толькі прыгожыя малюнкі можна рабіць гэтай камерай, але ж і працаваць над нейкай тэмай".

Падобныя выставы народны фатаклуб "Менск" разам з Нацыянальным музеем гісторыі і культуры Беларусі прысвячалі Янку Купалу, Яну Булгаку, Напалеону Орду.

Коласаўская выстава будзе працаваць у Нацыянальным музеі да 9 верасня. А бліжэй да дня нараджэння паэта яна пераедзе на Стаўбцоўшчыну.

А. Невяроўскі, Менск.


Па слядах літвы

Памяці Міколы Ермаловіча

(Працяг. Пачатак у ппярэдніх нумарах.)

Паводле хронікі Тытмара, біскупа Мерзебургскага, у 893 г. вялеты, на той час ужо вядомыя як люцічы, разам з абадрытамі ўзнялі паўстанне (Thietmari Merseburgensis episcopi Chronicon. Ed. M. Jedlicki. Poznań, 1953. IV, 45 // І, 3, р.52; VІ, 24, Р. 348) , якое называюць антыфеадальным, антынямецкім і антыцаркоў-ным (Развитие этнического самосознания славянских на-родов… С. 203) . Ды, як і належала ўчыніць магутнаму племянному звязу, паўстанцы не абмежаваліся толькі зброй-нымі выступамі. У вызваленчай барацьбе люцічы "выявілі асаблівую адданасць племян-ному грамадскаму ладу" і супрацьпаставілі пагрозе хры-сціянізацыі далейшае развіццё паганскіх культаў (Тамсама) . Прыняцце хрысціянства ата-есамлялася імі, вядома, з стра-тай грамадзянскай свабоды і нават незалежнасці. Люцічы нібы прадбачылі горкі досвед суседзяў - абадрытаў. Іх га-лоўны князь Гойшалк (1010 - 1066 гг.) падтрымоўваў доб-рыя стасункі з саксамі і дат-чанамі, прыняў хрысціянства і пачаў хрысціць супляменнікаў. Ён цягам 20 гадоў уводзіў у сваім княстве хрысціянства, будаваў касцёлы. Такія дзеі галоўнага князя не маглі не выклікаць абурэння. Паган-скія святары падбухторылі абадрытаў на паўстанне су-праць яго і ягонай палітыкі. Гойшалк быў забіты (Mały słownik kultury dawnych sło-wian. S. 125).

Адсутнасць цэнтральнай улады ў вялетаў-люцічаў кампенсавалася асаблівай ар-ганізацыяй паганскага культу. У люцічаў, калі параўноўваць іх з роднаснымі ім сорбамі ды лужычанамі, паганская вера набыла больш развітую фор-му, а таму значна больш па-ўплывала на фармаванне іх этнічнай свядомасці. "Менавіта ў 30-х гг. Х ст. складваецца новая форма паганскай веры люцічаў... Гэта быў паганскі політэізм ... Яму была ўлас-цівая тэрытарыяльная струк-тура: племянныя паганскія боствы «апекаваліся» не пэў-най сферай чалавечага жыцця, а пэўным племянным абшарам. Існавалі таксама боствы з над-племянной «кампетэнцыяй». У люціцкім горадзе Радагошчы знаходзілася галоўная святыня і зборны пункт для агульных ваенных паходаў. Там жа за-хоўваліся штандары, з якімі люцічы хадзілі ў паход. Для аховы, сталага нагляду за святыняй і дзеля выканання абавязкаў, звязаных з наладж-ваннем паганскага культу, насельніцтва выбірала асобных служкаў" (Развитие этнического самосознания… С. 204).

Але, як падае нямецкі храніст Гельмольд, аўтар лаці-намоўнай "Славянскай хроні-кі", паходы саксонскіх феада-лаў супраць славянскіх княстваў прывялі да спустошання Мекленбургіі: "I зышлі славя-не, што жылі ў навакольных паселішчах, і прыйшлі саксы і асяліліся тут. Славяне ж паступова знікалі з гэтай зямлі" (Гельмольд. Славянская хро-ника. М.,1963. С. 245) . (Зга-даны ляўтэрбергскі дакумент 1186 г. супярэчыць Гельмо-льду.) Пад націскам саксонцаў шукаць новую радзіму пайшлі самыя вольналюбівыя, самыя магутныя роды. З гэтымі гур-тамі пайшлі і ваяры-літва, якім, бяззямельным і безмаёмасным, не было чаго траціць. А іх ваярскае майстэрства патрэб-нае было ўсюды. Да таго ж, літва, як і колішнія літы, надзвычай варожа ставіліся да хрысціянізацыі, што прыхо-дзіла разам з германскімі захопнікамі.

Як згадвалася, ці не сама перш ваяры-літва перася-ліліся ў Пабужжа, дзе знаходзім сляды палабскіх плямёнаў. Літва дайшла і да Балканаў, дзе і сёння ля вытоку ракі Спрэчы, прытока Босны (вадазбор Ду-наю) ёсць паселішча Litva (Карта: Югославия. ГУГК, 1980. Квадрат 7 - В) . Вядомы наш гісторык Алесь Жлутка падаў антрапонімы Lytuoy wojavode, Lithvay , Lit vayovcy і тапонімы Litua , Litouia , Lytua з Падунаў'я - тэрыторыяў Румыніі, Чэхіі, Славакіі, "якія знаходзяцца на значнай адлег-ласці ад абшараў, займаных балтамі" (Жлутка Алесь. Літва на Балканах (Першасны сэнс назвы). // Спадчына. 2000. № 5-6. С. 90-95).

Аселі выгнанцы і па-над Нёманавымі прытокамі. І да гэтага часу ў Слонімскім, Ляхавіцкім, Уздзенскім, Стаў-пецкім, Маладзечанскім раёнах стаяць вёскі Літва. Калісьці іх заснавалі ваяры-літва. А адда-леныя яны адна ад адной, верагодна, таму, што крывіцкія ўладары гэтых земляў ужо ведалі пра літву - прафесійных, спрактыкаваных ваяроў ды пабойваліся іх еднасці, маючы за прыклад захоп улады ў Кіеве падобнымі дружынамі ругаў-русаў.

Полацкія князі, якім належала Панямонне, дазволілі літве асесці ў нейкіх важных для Полацкага княства месцах. Вядома, атрадаў літвы было нашмат больш, як то можна меркаваць з пазнейшых лета-пісных звестак пра шматлікіх удзельнікаў розных паходаў літвы. А таму пасялілі літву не толькі, прыкладам, на Шчары, на памежжы з дрыгавічамі, з Пінскім княствам, але і па-над Усой, прытокам Нёмана, на мяжы з Тураўскім княствам. Відаць, таксама памежнымі паселішчамі сталі ва Усходняй Беларусі Стрэшын і Абольцы. Што да першага, то наша мер-каванне пра верагоднае пася-ленне бежанцаў з Меклен-бургіі вынікае з адной заход-неславянска-беларускай пара-лелі: Strisenowe (з дакументу 1285 г.), пазнейшая Dorf Strie-senow у акрузе Гюстраў І-79 - Стрэшын. Абольцы ж згадва-юцца ў Ягайлавым прывілеі 1387 г. (Ochmański J. Ludność litewska… S. 156).

Абольцы

Горад з прадмесцем

За мэту гэтага даследа-вання не ставілася этымалогія беларуска-мекленбургскіх тапонімаў. Зрэшты, сэнс шмат якіх празрысты: польская мовазнаўца М. Ежова выводзіць іх з розных славянскіх дыя-лектаў Мекленбургіі, а тыя гаворкі мала адрозніваюцца ад нашай мовы. Аднак не могуць не прывабліваць увагі назвы, з якімі некаторыя даследнікі лучаць пэўнае міфічнае племя. Да ліку такіх тапонімаў, поруч з сёламі Лотва, Літва, Яцвязь ды іншымі належыць назва мястэчка Абольцы, што знахо-дзіцца каля вытокаў рэчкі Абалянкі ў Талочынскім раёне Віцебскай вобласці.

У старых хроніках Або-льцы згадваюцца як мястэчка ўжо пад 1147 г. (Nasze koscioly. T. 1. Archidjecezja Mohylowska. Warszawa, Petersburg, 1913. C. 103) . Ды больш вядомай стано-віцца гэтая мясціна пазней, калі "ў 1387 г. кароль Уладзіслаў Ягайла пабудаваў тут святыню з драўніны лістоўніцы" (Там-сама) . То быў адзін з сямі першых касцёлаў, якія кароль забавязаўся пабудаваць для ахрышчанай літвы, г. зн. для ваяроў-літвы, што прынялі хрысціянства. Разважаючы над гэтай фундацыяй, здзіўляўся польскі гісторык Ежы Ахма-ньскі, адкуль у Вільні маглі ведаць пра абалецкую літву. Ды больш дзіўным было б, каб Ягайла не ведаў, дзе жывуць ягоныя прафесійныя ваяры. Да таго ж, на той час Абольцы ўжо былі вядомым горадам. Так, паводле "Спіса рускіх гара-доў" ("Списка русских горо-дов") Ноўгарадскага І летапісу сярэдзіны XV ст. горад "Обол-чи" значыцца ў асобным пера-ліку гарадоў пад згалоўкам "а се литовъскыи" (Тихомиров М. Н. Русское летописание. М., 1979. С. 95) . А значыць, Або-льцы мелі, прынамсі, драўля-ныя абарончыя збудаванні, бо складальнік "Спіса рускіх гарадоў", падрыхтаванага да 1392 г. (Тихомиров М. Н. Русское летописание. С. 88) , "пад горадам разумеў умаца-ванае места" (Тамсама. С. 90) .

Дзіўна, што Абольцаў не ведалі аўтары літоўскіх летапісаў. А "Хроніка Быхаўца" згадвае гэтае паселішча толькі пад 1499 г. Тады вялікі князь ВКЛ Аляксандар Ягайлавіч "стал у Обольцох, і там жыў немалы час", а таксама прымаў пасла ад вялікага князя Мас-коўскага (ПСРЛ. Т. 32. С. 167) . Гэтае паведамленне ўскосна сведчыць, што Абольцы не былі звычайнай вёскай.

Уключэнне Абольцаў у пералік літоўскіх гарадоў азначала, пэўна ж, толькі пры-належнасць да Вялікага Кня-ства Літоўскага, а не нацыяна-льнасць мясцовых жыхароў. Так, вядомы расійскі акадэмік М. М. Ціхаміраў зазначыў, што "гарады, населеныя толькі літоўцамі (жамойтамі - З.С.), прапушчаныя ў «Списке», таму што яны не падыходзілі пад агульнае паняцце рускіх. Няма нават такіх літоўскіх (жамойцкіх - З.С.) гарадоў, як Біржы, Кейданы, Шаўлі, тады як Вільна і Трокі з іх мяшаным літоўскім і беларускім насе-льніцтвам паказаны ў спісе" (Тихомиров М. Н. Русское летописание. С. 88). Вядома, згаданых жамойцкіх гарадоў у той час магло і не быць. Аднак М. М. Ціхаміраў уявіў, што ў аснову вызначэння прыналеж-насці горада складальнік "Спи-ска" "паклаў прынцып мовы" (Тамсама). Такім чынам, ус-косна пацвярджаецца славян-скасць літвы і ўяўляецца асабліва важным у сувязі з вы-значэннем этнічнага складу насельніцтва Абольцаў ды, асабліва, этнічнай прыналеж-насці жыхароў абалецкага прадмесця - "сяла Літоўскі Канец" (канец - частка горада) (Срезневский И.И. Материалы для словаря древнерусского языка по письменным памятникам. Т. І. СПб, 1893. Стб. 1274) .

"Баярскае" паселішча

"Канцамі" звычайна называліся баярскія сядзібы-паселішчы. Так, знакаміты расійскі археолаг і гісторык В.Л. Янін сцвярджаў: "Насель-ніцтва ж канца складалася з баяраў і непасрэдна залежных ад іх людзей, што жывуць у баярскіх сядзібах" (Янин В.Л. Социально-политическая структура Новгорода в свете археологических исследований. // Новгородский исторический сборник. 1 (11). Л-д, 1982. С. 91) . Ён жа трактаваў канчан-скую структуру не як звы-чайны адміністратыўны падзел, а як "сістэму повязі баярскіх патраніміяў (баярскіх спад-чынных сядзібаў - З.С.) у межах паселішча" (Тамсама) . І паступова з канчанскіх пасе-лішчаў складвалася адміністра-цыйная адзінка - горад. Так, пачынаючы з Х ст., на аснове баярскіх сядзібаў будаваўся сацыяльна-палітычны лад ста-ражытнага Ноўгарада - цэн-тра Ноўгарадскай "баярскай рэспублікі" (Янин В.Л. Про-блемы социальной организа-ции Новгородской республики. // История СССР. 1970, № 1. С. 48). Кожны з ноўгарадскіх канцоў быў незалежнай ад князя палітычнай арганіза-цыяй, што "мела ўласнае веча і выбарныя ўлады (Тамсама. С. 52 ). Важна зазначыць, што "Ноўгарад быў заснаваны баярамі,.. і веча ў Ноўгарадзе старажытней за князя" (Алеш-ковский М.Х. Социальные основы формирования тер-ритории Новгорода IX - XV вв. // Советская археология. 1974, № 3. С. 109) . (Як ужо згадвалася, расійскімі наву-коўцамі было выказана мер-каванне пра паходжанне ноў-гарадацаў з міжрэчча Лабы і Одры, пра вечавую сістэму ўлады на тых славянскіх зем-лях. Таму гэтае важнае свед-чанне можа служыць падста-вай для высноваў пра засна-ванне ваярамі-літвой ці бая-рамі-літвой Абольцаў ці хоць бы абалецкага "літоўскага канца", а таксама і пра веча-вую структуру ўлады ў Або-льцах ды ў некаторых іншых крывіцкіх гарадах.)

Зазначым. "Канцы" знаходзіліся па-за межамі горада - умацаванай часткі паселішча, што відаць, пры-клдам, на схематычнай карце старажытнага Ноўгарада. Ка-нчанскае дзяленне не было асаблівасцю Ноўгарада, - сцвярджаў расійскі даследнік А.В. Арцыхоўскі, - але было ўласціва "шэрагу гарадоў як і ў Ноўгарадскай зямлі, так і па-за яе межамі" (Арциховский А.В. Городские концы в Древ-ней Руси. // Исторические записки. Т.16. М.,1945. С. 3) . І паводле ягонага вызначэння, канцы - гэта раёны, якія мелі самакіраванне (Тамсама. С. 4) . Варта дадаць, што канчане мелі свае вайсковыя фарма-ванні. Так, "вайсковая аргані-зацыя Ноўгарада здаўна была звязана з канчанскім ладам. Кожны канец выстаўляў пэў-ную колькасць ваяроў" (Подвигина Н.Л. Очерки социаль-но-экономической и полити-ческой истории Новгорода Великого в ХІІ - ХІІІ вв. М.,1976. С. 103).

Безумоўна, падобнае адміністрацыйнае дзяленне было і ў Вільні, Менску ды, верагодна, у Навагарадку. Так, у даследаванні У. Загор-скага з гісторыі абраза Маці Божай Вострабрамскай чыта-ем пра віленскае прадмесце, г. нз. Востры канец: "… na Ost-rym koncu miasta, gdzie miaіa stanec brama Krewska, albo Miednicka, pozniej Ostre prze-zwana" (Zahorski Wіadyslaw, dr. "Obraz NMP Ostrobram-skiej w Wilnie". Kwartalnik litewski. 1910. T. 1. Rok I. S. 21) (…на Вострым канцы горада, дзе мелася стаць Крэўская, або Медніцкая, брама, пазней Вострай празваная).

У грамаце караля Рэ-чы Паспалітай Аўгуста ІІ ад 11 сакавіка 1720 г. Менскаму жаночаму бенедзіктынскаму кляштару згадваецца Татарскі канец (Белоруссия в эпоху фео-дализма. Т. ІІ. Мн., 1960. С. 196), які раней называўся Пятніцкім, відавочна, паводле Пятніцкай царквы (Шпилев-ский П.М. Путешествие по Полесью и Белорусскому краю. Мн., 1992. С. 143). Знакаміты наш этнограф Павел Шпілеўскі не толькі згадаў, што там жы-вуць татары. Ён патлумачыў: "Канцамі ў старажытных сла-вянаў… называліся прадмесці або больш аддаленыя часткі горада ад самога цэнтра або ад замка" (Тамсама) , і падаў Пятніцкі канец за доказ стара-жытнасці Менска.

Верагодна, што і Нава-гарадскі г. нз. вакольны горад уяўляў з сябе падобную сама-стойную адміністратыўную адзінку. Так, дзеля абароны яго быў пабудаваны ў ХІІ ст. вал. У раскопах навагарадскага вакольнага горада былі зной-дзены меч, наканечнікі дзідаў, кісцень, ахоўны рыштунак (кальчуга і пласцінчаты дас-пех), часткі рэчаў з рыштунку вершніка і баявога каня, а таксама цэлыя наборы "жалез-ных стрэлаў" у кожнай (!) багатай пабудове (Ф.Д. Гуревич. Древний Новогрудок. Л-д, 1981. С. 134) . На падставе гэтых знаходак Ф.Д. Гурэвіч пры-знавала, што ў навагарадскім "багатым квартале былі ўсе ўмовы дзеля стварэння сваёй вайсковай арганізацыі" (Там-сама) .

Менавіта па аналогіі з сацыяльным складам Ноўга-радскіх ды іншых "канцоў", улічваючы повязь "вайсковай арганізацыі" з канчанскім ла-дам, і трэба разглядаць сацы-яльны стан жыхароў абалецкага "літоўскага канца" - літвы. Праўда, польскі гісторык Е. Ахманьскі не ўжывае гэтага тэрміна, а толькі слова баяры. І паводле ягонага меркавання "існавала ў Абольцах групка айчынных, тутэйшых баяраў літоўскіх, побач з якімі ў палове XV ст. з'явіліся літоўскія баяры з далёкай Літвы" (Ochmaсski J. Ludnoњж litewska we wіoњci Obolce na Biaіorusi Wschodniej w XIV - XVI w. //Acta Baltiсo-Slavica. 5. Biaіystok, 1967. С.152) .

Хто ж жыў у Абольцах?

Е. Ахманьскі на падста-ве занатаванага ў актах "сяла Літоўскі Канец" сцвярджаў прысутнасць у Абольцах "лі-тоўскага элементу" і "перавагу літоўскага насельніцтва над рускім (беларускім - З.С.) у адносінах 15 да 11" (Ochmaсski J. Ludnoњж litewska… С. 153) . Ён, разумеючы пад словам літоўскі (у арыгінале litewski) прыналежнасць да племя літва, выказаў і меркаванне пра "лі-тоўскае насельніцтва, якое ў XIV - XV стст. (і пазней) жыло ў абалецкай вотчыне". Яно, маўляў, "было рэшткамі літоў-скага племені балтаў" (Тамса-ма. С.157) , чый арэал, нібыта, прасціраўся ад Акі да Балтыйскага мора.

абіла, безумоўна, слова "Літоўскі" ў назве абалецкага канца. І менавіта з такога падыходу Ежы Ахманьскі па-чаў настойліва разглядаць нацыянальны склад мясцовага насельніцтва. Пералічыўшы прозвішчы некаторых пад-даных пана Судзімонта Дарге-віча: Трычыс, Свіркліс, Юрыс, Дабуціс, Рымейшыс, Кушлевіч, Мантэйка, Даве-міка, Нарэйка, Мікалай, Міка, Суднік, Малашка, Клім, ён прызнаў пяць прозвішчаў гэ-тых "абалецкіх сялянаў" прыналежнымі да русінаў, а дзе-вяць - да "нацыянальнасці літоўскай" (Ochmanski J. Lud-nosc litewska… S.150) , хаця, як на погляд недасведчанага, уяўляецца, што якраз наадва-рот. Дзеля пацвярджэння сваіх высноваў Е. Ахманьскі падаў адпаведнікі - прозвішчы з абшараў Летувы. Але такія паралелі не могуць служыць доказам прыналежнасці да пэўнага этнасу, бо і на абшарах Летувы, як мы ўжо бачылі на прыкладзе рэгіёну "ўсходнелі-тоўскіх курганоў" ды "аўк-штайцкага абшару", маглі быць паселішчы розных народаў.

Падтасоўкі выяўляюц-ца і пры ўважлівым разглядзе іншых нібыта жамойцкіх проз-вішчаў. Так, з нададзеных Судзімонту Даргевічу васьмі прыгонных сялянаў Е. Ахманьскі вылучае "сама менш пяць, што маюць літоўскія імёны" (Тамсама. С.152) . Але ў гэты пералік трапіла відавоч-на славянскае імя - Цяшыла. На доказ славянскага, магчыма, мекленбургскага паходжання, падамо славянскае te(xo)slavъ (лацінізаваная форма - Теsla-wus) з даследавання М. Ежовай (Ежова М. II-65) . Теsila - такую форму гэтага славянс-кага імя згадвае А.Мейцэн у сваёй працы пра гаспадарку славянаў: так называлі аднаго з жыхароў аўстрыйскай воб-ласці Карынція (Meitzen A. Wanderungen, Anbau und Ag-rarrecht der Volker Europas nordlich der Alpen. I Abtheilung. Band II.… S. 374) .

Тэндэнцыйнасць Е. Ах-маньскага асабліва выразна выявілася ў каментары да прозвішчаў абальчанаў з ін-вентару 1593 г. Даследнік засяродзіў увагу на прозвіш-чы Шатэрнік, паходжанне яко-га, здавалася б, відавочнае: яно выразна сведчыць пра аба-вязкі першага носьбіта гэтага прозвішча: ён, княжы дружын-нік, меў за абавязак захоўванне шатра. Слова ж шацёр са значэннем 'палатка' было ве-льмі даўно ўзятае славянамі з тюркскай мовы (Фасмер М. Этимологический словарь русского языка. Т. IV. С. 413) . Але Е.Ахманьскі падае летувіс-кія паралелі - мясцовасці Шат-рынінкай, Шатрэнай, Шатрай, не згадваючы, у якой частцы Летувы яны знаходзяцца. А этымалогію гэтых тапонімаў даследнік выводзіць ад "лету-віскага satra 'жэрдка', [ад якога] Шатэрнік жа - жэрднік" (Ochmaсski J. Ludnosc litew-ska… S. 155) , хоць верагод-насць бытавання такога нібыта прафесійнага тэрміна сумніў-ная.

Відавочна, ні з прозві-шчаў, ні з назвы сяла "Літоўскі Канец" не можна выводзіць меркаванне пра нацыянальны склад ягоных жыхароў, а тым больш пра існаванне ў ва-коліцах Абольцаў рэшткаў даўніх балтаў. Праўда, усё ж Е. Ахманьскі прызнае, што па-водле інвентару канца XVI ст. ва ўсходняй частцы былой Абалецкай воласці "каталіцкая і літоўская групы агулам на-лічвалі 32 асобы, або крыху больш за 9 адсоткаў насель-ніцтва" (Тамсама. С. 154) . Гэтыя лічбы значна перакры-ваюць ім жа пададзеныя суад-носіны - 15 да 11 - "літоў-скага" і "рускага" насельніцтва. Такім чынам, перавага славян-скага "элемента" ў гэтым "лі-тоўскім анклаве" відавочная. "Літоўскі канец" Абольцаў мог быць усяго толькі асобнай часткай горада, дзе пасяліліся ваяры-літва, і не меў дачынення да нейкага этнасу.

Не варта забываць, што паселішча "Літоўскі Ка-нец" названа сялом, на што польскі даследнік чамусьці не звярнуў увагу. А сёлы звы-чайна засноўваліся князем, які сяліў там сваіх паднявольных, пераважна палонных. Падоб-нага паходжання - з Жамойці - маглі быць і некаторыя жыхары "літоўскага канца" Абольцаў ды навакольных паселішчаў. Такі варыянт ага-ворвае і сам Е. Ахманьскі, але верагоднасць яго выключае (Ochmaсski J. Ludnoњж litew-ska… S.157) , хоць знаходжанне ў суседнім, Сенненскім, раёне паселішчаў Латыголь ды Латы-гова тлумачыць менавіта ася-леннем там палонных, прыве-дзеных, верагодна, полацкім ці віцебскім князем з-над Даў-гавы.

Верагодна, што мена-віта славянская меншасць былі тымі баярамі ды літвой, якія валодалі больш шматлікімі залежнымі ад іх паднявольнымі "людзьмі", якія маглі паходзіць з палонных, а таксама з тра-піўшых да іх у залежнасць бедных суграмадзянаў.

Пра паходжанне назвы Абольцы

Паводле сваёй канцэп-цыі спрадвечнай "літоўскасці" абалецкай воласці Е. Ахманьскі нават спрабаваў вывесці з балцкай мовы назву Абольцаў, адшукаць у ваколіцах іншыя паселішчы ды назвы рэк "вы-разна літоўскага (балцкага) паходжання".

Ягоным меркаваннем назва Абольцы, як і летувіскія тапонімы ды гідронімы Оbеlе, Оbеlіs, Оbеlіаі, Оbеluріs, Vаbа-lа, Vаbаlаs, "маглі паходзіць ад выразу vаbаlаs, што служыць дзеля абазначэння вадзянога жука" (Ochmaсski J. Ludnosc litewska… S. 156 ). На жаль, Е.Ахманьскі не ўдакладніў, ад якога менавіта, бо ў Летуве, прыкладам, жыве больш за "3200 vabalai" (Lietuviskoji Tarybins Enciklopedija. T. 11. Vilnius, 1983. С. 611) .

Проціпаставім этыма-лагічным высновам польскага даследніка меркаванне ягонай калегі М. Ежовай. З даку-ментаў "Мeklеnburgіsсhе Ur-kundеbuсh" яна падае тапонім Dorf Woblitz-See, які выводзіць ад Оblisko - назвы возера. А з тапоніма Dorf Wabel (у 1251 г. - Wabеl), яна выявіла перша-аснову: оblа (Ежова М. ІІ 50) . М. Ежова падала і возера Оblіса, занатаванае ў дакуменце 1298 г. - Wublitz (Тамсама. I 43) . Варта згадаць пададзены нямецкім даследнікам Р. Траўт-манам тапонім Antiqua Wobele (Старое Вобеле) (Trautmann R. Die Elb- und Ostseeslavischen Ortsnamen. T. I. Berlin, 1948. S. 81) , калі гэта не сяло Старыя Абольцы, згаданае Е .Ахма-ньскім (Ochmaсski J. Ludnosc litewska… S. 155 ). Нельга пакідаць па-за ўвагай і назоў мазавецкага паселішча Оblіе (іншая назва Оblе Кetу), жыхароў якога назвалі оblowіе (Powiсski A. Polska pod wzgle-dem Geograficzno-Statystycz-nym. T. V. Mazowsze. Warszawa, 1895. S. 411) . Як паралелі да нашага "Абольцы" можна па-даць стараславянскае obli, сербскае ubli, палабскае voblo (P. Kanel. Die slavischen Orts- und Flurnamen im Lanebur-gischen. //Slavistische Forschun-gen. № 34. Koln, Wien. 1982. С. 335) .

Не выключана, што назва Абольцы , хоць і супадае паводле гучання з гідронімам Оblіса, паходзіць ад тэрміну "абол" (ад грэц. abolos 'чаты-рохгранны жалезны стры-жань') - "дробная срэбраная манета" (БелСЭ, Т. 1. Мн., 1969. С. 31) . Як вядома, "другім, нароўні з дынарам, родам манеты,.. прынятым шэрагам краінаў сярэдневяковай Еўро-пы, з'яўляўся оbоl, натаваны ў крыніцах як оbоlus або оbulus" (Kiersnowski R. Wstep do numiz-matyki polskiej wiekуw srednich. Warszawa, 1964. S. 122) . Як паведамляе польскі даследнік Р. Керсноўскі, аўтар цытава-нага радка, абол сустракаецца "ў некаторых пісаных крыніцах, найчасцей у хроніцы Гала, як сbмdалічнае абазначэнне міні-мальнай грашовай адзінкі" (Тамсама. C. 123) . Перанос жа грашовай назвы на прозвішча добра вядомы. Так, славуты польскі геральдыст Б. Папроц-кі пісаў, што "ў XIV і XV стст. польскае прозвішча Ріеnieziek было лацінізаванае ў версіі Оbulus" (Тамсама) . І ў нашай краіне вядомыя "грашовыя" прозвішчы: Пенязь (пенязь - назва дэнарыя літоўскага ў XIV - XVII стст. Энцыклапедыя "Археалогія і нумізматыка Беларусі". Мн,.1993. С. 493 ), Пенязік, Куніцкі, а таксама вёскі Кунцаўшчына ў Клецкім і Мінскім раёнах (Рапановіч Я.Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці. Мн., 1981. С. 146). Жыхарамі гэтых вёсак былі вольныя людзі - кунічнікі, называныя так таму, што плацілі аброк кунамі. (Куна - грашовая і лікавая адзінкі ХІ - пачатку ХV стст. БелСЭ. Т. 6. Мн., 1972. С. 197; Срезневский И.И. Мате-риалы для словаря… Том І. Стб. 1366 ) .

Верагодна, жыхары некалькіх мекленбургскіх па-селішчаў плацілі чынш аболамі, праз што і былі празваныя абольцамі, а іх паселішча сталі называць Wobеlе, вядомае з дакументу 1251 г. (Пазней немцы перайменавалі яго ў Dorf Wаbеl.) Гэтую сваю на-зву-мянушку яны не страцілі пры перасяленні. Нельга вы-ключыць паходжанне гэтага тапоніму ад заходнеславян-скага тэрміну аполе (ороlе), якім пазначалі "грамаду не-калькіх вёсак альбо сяліб, што знаходзіліся на пэўным абша-ры, а таксама адміністрацыйна-урадавую арганізацыю насе-льніцтва на гэтай тэрыторыі" (Maly slownik kultury dawnych slowian. S. 276) . Дарэчы, зга-даны тапонім Талjчынскага раёну не адзіны на Беларусі. Паселішчы з падобнай назвай - Обаль - ёсць у суседнім Сен-ненскім, а таксама ў Шумі-лінскім, Гарадоцкім раёнах. Двор (маёнтак) Аболін быў калісьці ў Баранавіцкім раёне, недалёка мястэчка Гарадзішча, на старажытным гарадзішчы якога, і была, як меркаваў знакаміты наш краязнаўца Аляксандр Ельскі, Мяндоў-гава сталіца - горад Варута.

"Кангламерат моваў" па-над Шчарай

Гіпотэзе пра перася-ленне шматлікіх родаў заход-неславянскіх плямёнаў маецца пацвярджэнне ў багатай тапа-німіцы нашай краіны. Значную частку заснаваных мекленбур-гскімі бежанцамі паселішчаў - з агульнага іх ліку больш за 200 тапонімаў - знаходзім у Паня-монні. Як і можна было ўявіць, на Навагарадчыне, здаўна аблюбаванай дрыгавічамі, на-шчадкамі зарубінцаў, асела няшмат выгнаннікаў. Тут знай-шлі сабе прытулак жыхары з колішніх палабскіх паселішчаў, вядомых цяпер як D. Borrentin I-34; D.Grivitz, Criwiz II-37, II-50, D. Lьbc II-41, II-71; D. Radegast II-41; D. Ruthen II-28; Scorsowe II-15, D. Schorsow на беразе возера Мальхінер-зе, а таксама Crive II-95; Litouga ды Walow. Мекленбургскія бежанцы, іх нашчадкі годна паказалі сябе ды паслужылі прыдбанай Радзіме. І сягоння ці не на ўвесь свет вядомыя Барацін, Валеўка, Крывічы, Літоўка, Любча, Радагошча, Рутка, Шчорсы.

Але найбольш паселі-шчаў з рознатыпнымі назовамі знаходзім у паўднёва-заходнім кутку колішняй Навагарад-скай зямлі. Прыкладам, сёлы Літва, Вялікая Лотва, Малая Лотва, Ляхавічы, Мазуркі, Туркі Ляхавіцкага раёну, а таксама Яцьвезь, Русіны су-седняга Баранавіцкага раёну далі падставу польскаму гісто-рыку М.Косману, аўтару кнігі "Historia Biaіorusi" ("Гісторыя Беларусі"), уявіць у гэтым краі "кангламерат моваў" (Marceli Kosman. Historia Bialorusi. Wroclaw, Warszawa, Krakow, Gdansk. 1979. C. 95).

Ён убачыў тут тапоні-мы балцкага, заходнеславян-скага, усходнеславянскага і "цюркскага" паходжання. З мясцовых "балцкіх" і славян-скіх этнатапонімаў М. Косман выводзіў, што ўзаемапранік-ненне балцкіх плямёнаў і русі было найбольш выразна за-сведчана на Навагарадчыне. Такім чынам, нібыта, пацвяр-джалася гіпотэза, што сюды праніклі "літоўцы", і яны пры-неслі на Навагарадчыну вяр-хоўную ўладу г. нз. кунігасаў ды дзяржаўнасць. Фактычна, М. Косман паўтарыў выдумку "літоўскіх" летапісцаў пра "апанаванне вялікай часткі Рускай зямлі" жамойцкім кня-зем "без розляня крови" (ПСРЛ. Т. 32. С. 19) .

Аднак, М. Косман ча-мусьці не згадаў мясцовыя сапраўды балцкія этнатапо-німы: Дайнякі, Куршынавічы Ляхавіцкага і Жомадзь су-седняга Клецкага раёну. Ма-быць, ён, сцвярджаючы бал-цкае паходжанне назваў вёсак Літва, Лотва, не змог ці не пажадаў вытлумачыць пры-чыну "канцэнтрацыі" этнатапо-німаў у Пашчар'і. Сапраўды, як на такім невялікім абшары засталіся ці ўзніклі "этнічныя выспачкі" шасці балцкіх пля-мёнаў: дайновы, жамойтаў, куршаў, літвы, латгалаў (лот-вы?), яцьвягаў? А трэба было яшчэ згадаць польскія (Ляха-вічы, Мазуркі) ды ўсходне-славянскія (Крывое Сяло, Русінавічы) этнатапонімы, а таксама вёску Сакуны, заснава-ную, відаць, дрыгавічамі-случчакамі, якія вядомыя з мянушкі "сакуны". Дадамо яшчэ не "заўважаныя" тапоні-мы Смаленікі (верагодна, ад палабскага племені смалінцаў) ды Рачканы (верагодна, ад вялецкага племені рачане).

Знакаміты польскі гіс-торык Е. Ахманьскі, наадварот, значна пашырыў спіс мясцовых тапонімаў. Ён сцвярджаў, што "той незвычайна цікавы эт-награфічны абшар, якім былі Ляхавічы з ваколіцамі, з'яўля-ецца вытворам эпохі ранняга сярэднявечча. У выніку рабаў-нічых набегаў на суседнія краіны рускія князі ў XI - XIII стст. прывялі сюды і пасадзілі на дзікіх абшарах польскае і латышскае насельніцтва, ды, верагодна, і літоўскае ці яц-вяжскае" (Ochmanski J. Bis-kupstwo Wileсskie w srednio-wieczu. Ustroj i uposarzenie. // Uniwersytet im. A. Mickiewicza w Poznaniu. Wydziaі filozoficzno-historyczny. Seria Historia. № 55. С. 86). Е. Ахманьскі заўважыў і вёску Літоўка ды з прысут-насці ў гэтым раёне назваў "тыпу Літва - Літоўка" мяр-каваў, "што асадніцтва палон-ных трэба датаваць хутчэй старарускім часам, чым эпохай літоўскага праўлення, якое было распаўсюджана на гэтую краіну ў часы вялікага князя Гедыміна". Маўляў, літоўскія ўладары хоць падтрымоўвалі і развівалі "баярскую каланіза-цыю" на рускіх землях, усё ж "не прыкладалі намаганняў, як вынікае з гістарычных крыніц, да асялення на Русі літоўскіх сялянаў" (Тамсама. С. 87 ). Такім чынам, Е. Ахманьскі прызнае, што ў паўднёва-заходнім кутку Навагарадскай зямлі, у Верхнім Пашчар'і жылі славяне. Гэтым абшарам валодалі "рускія" князі, якія прыводзілі і сялілі тут па-лонных з балцкіх земляў. І адбывалася гэта да Гедыміна, г.зн. да XIV ст. Праўда, з такім меркаваннем Е. Ахманьскага не стасуецца згаданая ў Галіцка-Валынскім летапісе старожа літвы: "... и послаша литва сторожу на озеро Зьяте" . Сапраўды, нельга ўявіць, што тыя "рускія" князі пасылалі палонных вартаваць свае межы.

Е. Ахманьскі слушна вызначыў этнічны склад мяс-цовага насельніцтва. Ягонае меркаванне пацвярджаюць іншыя навукоўцы. У раннім жалезным веку (VII ст. да Х. н. - IV ст. пасля Х. н.) на тэрыторыі цяперашняга Ляхавіцкага раё-ну жыло насельніцтва зарубі-нецкай культуры (Памяць. Ляхавіцкі раён. Мн., 1989. С. 26) , якое большасць даслед-нікаў лічыць стараславянскім (Энцыклапедыя Археалогія і нумізматыка Беларусі. Мн., 1993. С. 263) . У познім жа-лезным веку (V-VIII стст. пасля Х. н.) землі па-над Ведзьмай і Шчарай засяляла насельніцтва позназарубінецкай культуры (Памяць. Ляхавіцкі раён. С. 26). У апошняй чвэрці першага тысячагоддзя пасля Х. н. на Верхняй Шчары з'яўляюцца дрыгавічы (Тамсама) . "Кур-ганныя дрыгавіцкія могільнікі на тэрыторыі Ляхавіцкага раёну захаваліся да нашых дзён" (Тамсама. С. 27) , а помнікаў матэрыяльнай куль-туры балтаў тут няма.

Некаторыя іншыя на-вукоўцы не схільны гаварыць ні пра "балцкі" субстрат у Пашчар'і, ні пра пасяленне ў гэтым кутку Навагарадскай зямлі шасці балцкіх плямёнаў. Прыкладам, вядомы летувіскі мовазнаўца Казімір Буга сцвя-рджаў, што цягам першых стагоддзяў пасля Х.н. балты яшчэ жылі ў вярхоўях Дняпра, Сожа, Бярэзіны (Цыт. павoдле: Marceli Kosman. Historia Bialo-rusi. S.26). Таму трэба шукаць іншае тлумачэнне згаданаму "кангламерату моваў".

Уважна аналізуючы тапаніміку Ляхавіцкага раёна, выяўляем па-над Шчарай і яе прытокамі больш за 20 пасе-лішчаў, якія маюць адпавед-нікаў у Мекленбургіі. Вось некаторыя: Бабін, цяпер уро-чышча, D. Bobbin а. Мальхін І-45, ІІ-21; Востраў, D. Wust-row а. Варэн, Вісмар I-45, II-47; Вошкаўцы, цяпер Ура-джайная, D. Woos а. Людвіг-луст І-44, ІІ-72; Гажавічы або Ажавічы, былы фальварак, цяпер у межах Ляхавічаў, Je-sevitze 1291, Geseviz а. Шве-рын І-96, ІІ-34; Галавачы, D.Golwitz на выспе Пааль ІІ-35; Гулічы D.Gulze а. Хагенаў І-32, ІІ-36; Галдавічы D. Gol-dewin а. Гюстраў ІІ-22; Дама-шы Domascho з дакумента 1192 г. І-76, ІІ-72; Жарскія D.Grose, Klein Sarau княства Люненбург, D. Sarow а. Дэмін ІІ-19; Кавалі, D.Kowalz а. Ростак І-76, ІІ-45; Карані D.Alt Karin а. Вісмар І-84; Ліпск D.Liepe а. Людвіглуст ІІ-37, ІІ-47; Літва Hof Litten; Літоўка Litouga; Вялікая Лотва, Малая Лотва Lothen II-56; Мінічы Minitze 1275 г., D. Klein Sien а. Гюстраў ІІ-33; Мыслабаж Mizlebor 1269 г. І-47, ІІ-30; Мядзведзічы D. Gr., Kl. Me-dewede а. Шверын, Medwede І-22, ІІ-48, ІІ-79; Рагачы Ro-gatze, 1344 г., D.Rogeez а. Варэн ІІ-45; Рачканы D. Re-tschow а. Ростак І-37, ІІ-30; Стральцы Stralie, 1240 г., D.Alt Strelitz ІІ-49; Туркі D.Tharkow а. Ма-льхін І-68, ІІ-45, D.Thark каля г. Любек; Тухавічы Hof Tuchow, 1375, Hof Tachow а. Хагенаў.

(Працяг у наст. нумары.)

Здзіслаў Сіцька


Успаміны Эдварда Вайніловіча

(Працяг. Публікацыя была перапынена пасля № 4 ад 24 студзеня 2007 г..)

Раздаліся гукі нацыянальнага гімна, і ў залу ўвайшоў імператар услед за высокапастаўленымі службоўцамі, якія несліі Дзяржаўны сцяг і меч Скіпетр і Дзяржаву атрыбуты самадзяржаўя; бледны і ўсхваляваны, сеў на трон.

Яму перадалі зварот, які ён прачытаў стоячы. Мы добра яго чулі ў адрозненне ад астатніх, размешчаных у аддаленні. Нас здзівіла тое, што, звяртаючыся да ўсяго народа, ён адмыслова падкрэсліваў: "дарагіх майму сэрцу сялян", у той час як іншыя саслоўі не ўдастоіліся ніякіх эпітэтаў. Падобнае падлашчванне "таго, хто ўтрымлівае ўладу" рэдка прыносіць жаданыя вынікі. Пасля чытання маніфеста раздалося "ура", але не вельмі дружнае, бо даносілася яно толькі з боку старых Дзяржрады і Сената, усхваляваных і ўсведамляючых важнасць моманту, калі беззваротна перагортвалася старонка гісторыі дзяржавы. Гэтае "ўра" не было дружна падхоплена чальцамі Думы, якія складаліся ў асноўным з гэтых "дарагіх сэрцу сялян". Пазней мы дазналіся ад нашых дэпутатаў Думы, што выгляд гэтай выдатнай світы зусім ім не імпанаваў. У залацістых упрыгожваннях яны бачылі "людскую кроў і пот", а строі прыдворных дам каментаваліся цынічным чынам. Пасля крыкаў "ура" вайсковы аркестр ізноў выканаў гімн "Koль славен" ("Слаўся"). Імператар у суправаджэнні світы пакінуў залу праз супрацьлеглае выйсце. Калі я стаяў і разважаў, да мяне падышоў Сталыпін і спытаў аб уражаннях. Я адказаў яму, што "мяне здзівіла тое, што з таго асяроддзя, пра якое яго вялікасць найболей сардэчна адзываўся, амаль ні аднаго воклічу ў яго гонар не пачулася, а тыя, каго ён адмыслова не ўспамінаў, падтрымалі яго". Сталыпін паціснуў плячыма і сказаў: "Едзем у Думу, паглядзім, што будзе там". Памятаецца такія ж уражанні былі і ў Вітэ, бо, праз некалькі тыдняў, ён спытаў у мяне: "Як Вы думаеце, з гэтай Думы штонебудзь атрымаецца?" І сам адказаў: "Нічога з яе не атрымаецца, таму што толькі любові ўласціва быць творчай, а я не заўважыў гэтага пачуцця ў тых, для каго яго вялікасць гэтулькі зрабіў і намерваецца зрабіць. Я бачыў у іх толькі нянавісць да ўсяго таго, што ўзносіцца над натоўпам".

Ад Зімовага палаца да Таўрычнага, у якім знахадзілася Дума, быў кавалак дарогі; ехаць прыйшлося марудна, паколькі, чым бліжэй да мэты, тым жвавей быў рух, а на Абойнай вуліцы было так цесна, што карэты ледзь прасоўваліся, і конная паліцыя і вайскоўцы ўжо не маглі кіраваць сітуацыяй.

Чым бліжэй пад'язджалі да Таўрычнага палаца, тым гучней былі чуваць крыкі: "Амністыя, амністыя!". Хачу адзначыць, што з часу гапонаўского шэсця і да нашых дзён маса людзей была высланая або кінутая ў турмы за ўдзел у дэманстрацыях і палітычных змовах.

Некаторых чальцоў Дзяржаўнай Рады, якія праязджалі у карэтах, натоўп пазнаваў і вітаў апладысментамі; іншыя ехалі з занавешанымі вокнамі, баючыся варожых выхадак.

Таўрычны палац, спехам пабудаваны магутнай воляй Кацярыны для прыёму Пацёмкіна, які вяртаўся з Крымскага паходу, меней пышны звонку, меў вельмі прыгожыя залы ўсярэдзіне, пабудаваныя і аформленыя ў стылі тагачаснай эпохі. Распавядалі, што будынак не вельмі дыхтоўны па прычыне абмежаванасці часу на аздабленне, адведзенага Кацярынай архітэктарам. Сцвярджалі, што ўнутраныя каланады зробленыя з дрэва і пакрытыя штучным мармурам. Аднак жа ён прастаяў амаль паўтара стагоддзі; а адслаенне тынкоўкі і яе падзенне былі звязаныя ўжо з пазнейшымі работамі, выкананымі пры падрыхтоўцы залы для правядзення паседжанняў Думы, што можна было спісаць на рахунак сучасных "умельцаў".

Прыбыўшы ў палац і накіроўваючыся ў ложу, прызначаную для чальцоў Дзяржаўнай Рады, я ізноў сустрэўся са Сталыпінам, які, адчыняючы дзверы ў ложу і, уваходзячы адначасова са мной, сказаў: "Ну, перажагнаемся і паціснем адзін другому рукі для будучай сумеснай працы". Ці меў ён ужо тады на ўвазе тыя свае прапановы, якія праз 3 месяцы намерваўся выказаць больш падрабязна?

Зала быў перапоўнена, а напружанне было такім, што, здавалася, досыць невялікага інцыдэнту, каб справакаваць выбух. У сувязі з хваробай прастарэлага старшыні Дзяржаўнай Рады графа Сольскага ў крэсле прэзідыюма засядаў віцэстаршыня Фрыш. Ён зачытаў зварот імператара і даручыў сходу прыступіць да абрання старшыні Дзяржаўнай Думы. У сувязі з неабходнасцю правядзення ўсіх маніпуляцый пры падачы і падліку галасоў працэдура абрання зацягнулася, хоць кожнаму было вядома, што кадэты, якія кіруюць балем у Думе, ужо даўно прызначылі на гэтае месца Мурамцава, маскоўскага адваката, чалавека ва ўсіх адносінах адпаведнага гэтай ганаровай пасадзе. Пасля абрання сапраўдны таемны дарадца Фрыш саступіў месца Мурамцаву, які пад бурныя апладысменты, займаючы старшынскае крэсла, падзякаваў за давер і аказаны яму гонар і прапанаваў "прагукаць "ура" у гонар нашага канстытуцыйнага манарха". Ужыванне гэтага тэрміну, нідзе ў афіцыйных дакументах не прадугледжанага і не зацверджанага, выклікала шквал апладысментаў і гучнае "ўра", якое без гэтага акцэнту, або нават хітрасці, было б далёка не такім гучным. Адначасова на трыбуну ўскочыў адзін з братоў Петрункевічаў і выгукнуў слова "амністыя", якое выклікала новы ўраган эмоцый. Пасля чаго Мурамцаў адразу ж адклаў наступнае паседжанне, каб паводле рэгламенту накіравацца ў Царскае Сяло для прадстаўлення яго імператарскай вялікасці. Важна адзначыць, што падчас падліку галасоў, калі ўжо пытанне абрання старшыні збольшага было вырашана, тагачасны старшыня Рады Міністраў Гарамыкін (тып закаранеўшага на высокіх пастах бюракрата) узяў пад руку Муромцава і накіраваўся з ім за трыбуну ў паўкругглую частку залы паседжанняў для рашэння з ім некаторых бягучых пытанняў, якія не церпяць адкладу. Іх нарада працягвалася як мінімум адну гадзіну, чым і прыцягнула ўсеагульную ўвагу.

Адкрыццё Дзяржаўнай Рады адбывалася ў вялікай дваранскай зале на Міхайлаўскім пляцы, паколькі так званы "Марыінскі палац" яшчэ не быў гатовы. Усё адбывалася вельмі спакойна, паводле цырыманіялу, з малебнамі вышэйшага сталічнага святарства і выдатным выкананнем прыдворнай капэлы.

Такім чынам, у краіне быццам бы пачалося новае жыццё, але насамрэч яно было больш багатае на боязь, чым на надзею, паколькі ўрад ніколі не жадаў шчыра рухацца ў кірунку ажыццяўлення абяцаных у маніфестах рэформ, выканання якіх паранейшаму патрабавалі дэпутаты. Паміж тым, дэпутаты забывалі, што яны самі, нягледзячы на ўяўныя свабодалюбныя настроі, ухіляліся ад выканання сваіх абяцанняў адносна Крэсаў, так дэманстратыўна выказваных на з'ездах земцаў, якія быццам бы рухаліся ў нацыяналістычным кірунку.

Пасля канца ўрачыстасцяў з нагоды адкрыцця неабходна было падумаць пра сталае месца жыхарства, што было зусім нялёгкай задачай у сувязі з нечаканым перанасяленнем сталіцы. Аднак мне ўдалося знайсці мэбляваныя і адпаведныя майму статуту апартаменты з прыслугай і ўсімі выгодамі на Сапёрным, 19, якія мне здала баранэса Граевенітц, маці былога маршалка Пінскага павету і тагачаснага губернатара дзесьці ў Наваросіі. Сама яна з'ехала за мяжу. Кватэра была размешчана паміж Думай і Дзяржаўнай Радай, гэта значыць, у вельмі зручным месцы. Там я і жыў у перыяд існавання I і II Думы. Падчас склікання III Думы я жыў спачатку на Марской, 56, побач з кірхай, але даўжэй за усё ў гасцініцы "Hotel de France".

Распрацоўка статуту

Польскае прадстаўніцтва ў Дзяржаўнай Радзе і I Дзяржаўнай Думе было досыць шматлікім, бо сярод 412 думскіх дэпутатаў са ўсёй дзяржавы, 36 дэпутатаў былі ад Польскага Каралеўства, прычым так званы "Заходні Край" паставіў у I Думу больш за 20 дэпутатаў. У Дзяржаўнай Радзе палякі складалі 18 чалавек, сярод якіх 7 з "Кангрэсуўкі", 9 з Заходняга Краю (па адным ад кожнай губерні) і 2 выпадкова абраныя з ліку расійскіх прамыслоўцаў, а менавіта: Глезмер з Пецярбурга і Вінцэнт ПаклеўскіКазёл з Урала. Такім вялікім прадстаўніцтвам 36 дэпутатамі Каралеўства павінна быць удзячна майстэрска праведзенай працы сярод афіцыйных уладаў Варшавы дэпутатам Дзяржаўнай Думы Яўстахіем Дабецкім. Нажаль, гэта працягвалася нядоўга; урад заўважыў, што польскія галасы занадта моцна ўплываюць на пастановы Думы, і на наступных выбарах колькасць думскіх дэпутатаў ад Каралеўства была скарочаная да 6ці. З іншага боку, дэпутаты ад Каралеўства, якія мала арыентаваліся ў сітуацыі кіруючых колаў, сваімі паводзінамі спрыялі гэтаму скарачэнню. Але пра гэта ніжэй.

У склад чальцоў Дзяржаўнай Рады ўваходзілі наступныя палякі ад 9 заходніх губерняў: ад Кіеўскай Сырачынскі, ад Падольскай Вацлаў Елавіцкі, ад Валынскай граф Ян Алізар, ад Віленскай Гіпаліт КорвінМілеўскі, ад Гарадзенскай Дзімітр КарыбутДашкевіч, ад Ковенскай граф Аляксандр Тышкевіч, ад Магілёўскай Аляксандр Быкоўскі (кадэт, які неўзабаве выйшаў са складу Дзяржаўнай Рады, а на яго месца быў абраны Ўладзіслаў ВойнічСенажэнцкі), ад Віцебскай Лапацінскі, ад Менскай Эдвард Вайніловіч. Дэпутатамі ў Дзяржаўную Раду ад Кароны з'яўляліся: Яўстахі Дабецкі, барон Леапольд Кроненберг, граф Юзаф Астроўскі, Антоні Напюркоўскі, Канстанцін Пшаўлоцкі і Станіслаў Гаўронскі, а таксама ад горада Варшавы Станіслаў Ротванд. У сувязі з затрымкай выбараў гэтыя дэпутаты прыбылі ў сталіцу пазней.

Перад прыбыццём дэпутатаў з Каралеўства, мы спачатку збіраліся на кватэры гасціннага калегі графа Тышкевіча на прыватныя нарады. Затым, калі дэпутацкая група была ўжо ў поўным складзе, свае апартаменты нам даў барон Кроненберг на вуліцы Махавая, 14. Там, за малымі выключэннямі, амаль пад увесь час існавання заканадаўчых палат праходзілі нарады дэпутатаў Дзяржаўнай Рады.

Рэдагаванне статуту нашай групы ў Дзяржаўнай Радзе адымала ў нас масу часу. Ведаючы з практыкі, што расійскія бюракраты заўсёды насцярожана ставяцца да любой салідарнасці ўсходніх ускраін з Каронай, а таксама, быўшы перакананыя самі, што часам інтарэсы гэтых двух раёнаў могуць адрознівацца, мы аднагалосна вырашылі, што павінны існаваць дзве групы, кожная са сваім старшынём, але аб'яднаныя адным статутам і персонай агульнага старшыні. Гэта быў фармальны бок справы, па сутнасці ж мы ішлі ў адным кірунку. Пару раз на год з'яўлялася неабходнасць асобных паседжанняў той або іншай фракцыі, і тады рашэнні дадзенай фракцыі выносіліся старшынём на "форум" абедзвюх, якія павінны былі падтрымліваць адна другую салідарнымі дзеяннямі на пленарным паседжанні Дзяржаўнай Рады.

Кожны, хто мог назіраць за паседжаннямі заканадаўчых палат, разумее, якую важную ролю мае статут, і таму да распрацоўкі свайго статуту мы падышлі самым сур'ёзным чынам. Досвед польскіх прадстаўніцтваў у Вене і Берліне, плюс матэрыялы і заўвагі такіх дзяржаўных дзеячаў як Ю. Астроўскі і Я. Дабецкі, палегчыла нашу задачу. Пасля доўгага абмеркавання намі быў распрацаваны і прыняты "Статут саюза фракцый Польскага Каралеўства і краёў Літвы і Русі ў Дзяржаўнай Радзе ў Пецярбурзе", арыгінал якога можна знайсці ў каментарах да арыгіналу. Трэба прызнаць, што статут быў вельмі цвёрдым, а індывідуалізм дэпутатаў вельмі няёмкім, але пакуль што вельмі карысным, бо калектыў нашых дэпутатаў спачатку не меў ні палітычнага, ні парламенцкага досведу. Магчыма, дзякуючы гэтаму статуту, нашым прадстаўнікам ўдалося пазбегнуць памылковых крокаў і заслужыць ганаровую павагу ў Дзяржаўнай Радзе.

Выбары. Пасада старшыні групы дэпутатаў ад Літвы і Русі

Пасля прыняцця статуту былі праведзеныя выбары спачатку ў кожнай групе: на пасаду старшыні дэпутатаў Дзяржаўнай Рады ад Каралеўства быў абраны Юзаф Астроўскі, а старшынём дэпутатаў ад Літвы і Русі Эдвард Вайніловіч. Затым аднагалосна агульным старшынёй абедзвюх груп быў абраны Эдвард Вайніловіч, а віцэстаршынём Юзаф Астроўскі, сакратаром Канстанцін Пшаўлоцкі. Абавязкі старшыні я выконваў у перыяд скліканняў I і II Думы. Калі мы сабраліся на III Думу, старшынём абедзвюх груп быў абраны Яўстахі Дабецкі, а старшынём ад Літвы і Русі граф Алізар. Такая сітуацыя заставалася да канца нашай працы, г.зн. да канца склікання, якое працягвалася замест трох чатыры года.

Пасада старшыні была вельмі ганаровай, але сама праца на гэтым пасту была вельмі цяжкай. Папершае, прыходзілася мець справу з людзьмі, якія ўсюды ў сваіх правінцыях займалі кіраўнічыя пасты, самі ўсюды былі "старшынямі", і не прывыклі падпарадкоўвацца, падругое, большасць з іх мела прадузятае меркаванне, што "Вайніловіч усіх водзіць за нос", таму яму трэба паказаць, што тут ніякага "самавольствы" не будзе дапушчана. Дарэчы, гэта было заўсёды ў традыцыях дваранства выбіраць караля на волі, каб зрабіць жыццё яго несалодкім на троне. Таму я павінен быў быць заўсёды напагатове, сачыць за сабой і іншымі, каб ніякія канфлікты не змаглі азмрочыць салідарнасць нашых груп і пацешыць чужое вока. Ці удалося мне гэта зрабіць, судзіць лепш маім калегам.

(Працяг у наст. нум.)


Бліскавічная сіла паэзіі Анатоля Бароўскага

Пабачыла свет кніга паэзіі старшыні Гомельскай абласной рады ТБМ Анатоля Бароўскага "З бліскавіцай заручуся".

3 Анатолем Бароўскім я пазнаёміўся - - аж страшна падумаць! амаль трыццаць гадоў таму. Так, так, то было акурат напрыканцы 1977-га...

Мяне толькі што на раённай справаздачнавыбарнай канферэнцыі абралі сябрам бюро Гомельскага райкама камсамолу і зацвердзілі загадчыкам арганізацыйнага аддзела. На які месяцдругі раней першым сакратаром стаў Аляксей Карпенка, сакратаром па школах Галіна Гуд.

Спадчына ад папярэднікаў засталася незайздросная, асабліва што тычылася росту радоў ВЛКСМ. Вось мы да самага Новага года адно і рабілі, што засядалі ды штодня прымалі юнакоў і дзяўчат у камсамол: за снежань таго года, лічы, каля тысячы з іх атрымалі новенькія білеты. З аднаго боку ад нас падобнага валу патрабавалі, з другога за яго ж і крытыкавалі.

Разабрацца ў той сітуацыі і прыехаў уласны карэспандэнт газеты «Чырвоная змена» Анатоль Бароўскі. Газета з'яўлялася органам ЦК ЛКСМБ. Далёка камандзіравацца яму і не трэба было: пераехаў мост праз Сож і ты ў Навабеліцы, дзе мы і знаходзіліся. (Мо тады і нарадзіўся верш пра Навабеліцу, што ўключаны ў зборнік?)

I неўзабаве ў газеце з'явіўся вялікі «падвальны», як называюць газетчыкі, артыкул «У новыя ветразі свежы вецер». Крытыкі ў наш адрас у ім, безумоўна, хапала, але яна, крытыка, як цяпер памятаю, была не знішчальнай, не злоснай, а хутчэй наадварот добразычлівай, пра што, дарэчы, і сведчыла ўжо сама назва публікацыі.

Для мяне ж тая сустрэча з Анатолем стала ў нечым лёсавызначальнай: даведаўшыся, што да прыходу ў райкам я працаваў карэспандэнтам гомельскай раённай газеты «Маяк», ён і падахвоціў мяне супрацоўнічаць з «Чырвонай зменай». Маўляў, не ўсё ж у вас і дрэнна, ёсць шмат і цікавых пачынаў, і задумак, зрэшты, колькі выдатнай моладзі працуе ў гаспадарках раёна, хіба ж яны не заслугоўваюць таго, каб пра іх ведала ўся краіна?

Так неўзабаве я стаў актыўным няштатным карэспандэнтам «Чырвонкі»: часцей пісаў па ўласнай ініцыятыве, а калінікалі і цёзка Анатоль падкідваў ці падказваў тэмы. I газета ахвотна змяшчала мае допісы, а ад гэтага і само выданне карысталася павагай сярод моладзі было прасцей і з падпіскай: спадзяваліся хто ведае, можа, і пра іх напішуць. Між іншым, падпіска тады ў вобласці таксама была пад кантролем уласнага карэспандэнта. Згадваю, як ён жартаваў: «Праваліце падпіску на «Чырвонку» лічыце, што ўсе крытычныя артыкулы будуць толькі з вашага раёна». Мы стараліся не падвесці і яго, і сябе.

Так сталася, што я праз тры гады паехаў вучыцца ў Маскву у Вышэйшую камсамольскую школу пры ЦК ВЛКСМ. Потым амаль тры гады ў апараце ЦК камсамолу Беларусі, дзе курыраваў маладзёжны друк, радыё і тэлебачанне, у тым ліку і маю любімую «Чырвоную змену». Газету я выпісваў і атрымліваў нават падчас вучобы ў Маскве. А душа тым часам ірвалася ў журналістыку і не проста кудынебудзь, а, безумоўна ж, у газету майго юнацтва.

У траўні 1985 года мара збылася: я стаў загадваць у «Чырвонцы» аддзелам вясковай моладзі, і ўжо цяпер я, як раней Анатоль мне, пачаў заказваць матэрыялы яму, памяняліся, так бы мовіць, ролямі.

Потым праца адказным сакратаром, намеснікам рэдактара; амаль пяць гадоў мы разам былі ў штаце рэдакцыі. Аднойчы нават выпала магчымасць рабіць і сумесны матэрыял з Гомельскай абласной справаздачнавыбарнай камсамольскай канферэнцыі. Даволі востры атрымаўся тады артыкул, аж у ЦК ЛКСМБ вэрхал усчаўся. Ды такі, што рэдактара Валерыя Плюскова на бюро паклікалі. Дасталося і нам з Анатолем, хоць мы добра разумелі, што так магло напалохаць высокае камсамольскае начальства: вынесці смецце з хаты на ўсю рэспубліку для іх было непажадана.

Працуючы ў «Чырвонцы», я ведаў, што Анатоль Бароўскі не толькі журналіст, а яшчэ і пісьменнік: у 1982 годзе ў калектыўным зборніку «Знаёмства» пабачыла свет яго аповесць «Тросніца», а праз пяць гадоў выйшла і самастойная кніга аповесцяў і апавяданняў «Каліна пад акном». Апроч таго, творы тагачаснага «чырвоназменаўца» (а газета дала пуцёўку ў літаратуру многім беларускім пісьменнікам) друкаваліся ў часопісах «Маладосць» і «Полымя».

У 1990 годзе сышоў з «Чырвонкі» я, а праз нейкі час (адпрацаваўшы ў ёй больш як пятнаццаць гадоў тры пяцігодкі!) пакінуў яе і Анатоль. Аднак наша сяброўства, замацаванае ў рэдакцыі, настоенае на зямляцкіх духоўных каранях, доўжыцца і па сёння: я заўсёды радуюся кожнай новай кнізе старэйшага калегі па пяры, а ён, у сваю чаргу, ніколі не праміне павіншаваць з той ці іншай творчай удачай і мяне.

Пэўна, таму і рукапіс гэтай кнігі, перш, чым яна стала такой, Анатоль Бароўскі даслаў у часопіс «Полымя», дзе я працую цяпер.

Для многіх, вядома, з'явіцца поўным адкрыццём, што знаны гомельскі журналіст, празаік, мастак яшчэ, аказваецца, і паэт. Я ведаў, праўда, што Анатоль сябруе з паэтычным словам, зрэдзь чытаў нават асобныя ягоныя вершы, але каб гэта было настолькі сур'ёзным заняткам, не думаў. Хаця, відаць, варта было б, бо ведаю: за што ні браўся Анатоль Бароўскі, ён робіць усё грунтоўна і сур'ёзна, без залішняй мітусні і тым больш пазёрства. «Бліскавіца» ляжала ў яго стале не адзін дзесятак гадоў і дачакалася свайго часу.

У вершах майго землякапаэта і нашы родныя гомельскія краявіды, і людзі гэтага цудоўнага прысожскапрыпяцкага палескага краю, і паэтава трывога за іх лёс, атручаны ядзерным чарнобыльскім пылам, і боль за нашу мову, нашу Бацькаўшчыну.

Напачатку, дабраслаўляючы зборнік вершаў «3 бліскавіцай заручуся» на сустрэчуспатканне з чытачамі, я хацеў паразважаць над асобнымі творам і такім чынам як бы скіраваць іх да асноўных тэм кнігі, выказаць сваё захапленьне паэзіяй А. Бароўскага, а потым міжволі падумаў: а навошта? Аналізаваць кнігу, якую чытач трымае ў руках, клопат няўдзячны і марны. Куды кіраваць чытача паэтычнага зборніка, на прачытаньне якога ён можа патраціць не на шмат болей часу, чым на чытанне падобнага артыкула? Ды і навошта кіраваць, калі паэзія не паддаецца кананаванаму асэнсаванню, а кожны ў вершах знаходзіць нешта сваё, адпаведнае яго настрою і думкам?

Але так ці інакш мы разам з аўтарам гэтай кніжачкі вярнуліся ў сваю маладосць, у сваё юнацтва, у тыя супярэчлівыя, але такія харошыя гады, якія застануцца ў нашай памяці назаўсёды, якія падаравалі нам з сябрам усхваляваныя паэтычныя радкі пра каханне, сяброўства, духоўную ўзнёсласць...

У вершах Анатоля Бароўскага ёсць і настрой, і думкі. I, вядома ж, - бліскавічная сіла паэзіі. I ў гэтым чытачы пераканаюцца самі.

Анатоль Зэкаў, пісьменнік.

* * *

...Дарог нялёгкіх ня бывае,

з дарог народзіцца бальшак...

Штогод блукаю я па краі -

пад ветрам я бы той вятрак...

Мяне туман сівы атуліць,

паспаць пакліча цёплы стог...

Прысьніцца ў сене мне матуля,

і мной пакінуты парог...

* * *

...не наракай на адзіноту,

ты ж - ва ўладаньнях цішыні,

і сьлёз ня лі ад мяне ўпотай,

і лёс свой горкі не кляні...

Нам у жыцьці ўсяго хапае -

п'ем слодыч, быццам горкі мёд...

I я - ня той, і ты - не тая,

і час - ня наш, не наш - і год...

* * *

...мне сьняцца касьмічныя шалі,

пад нагамі абрус - Мройны шлях.

Каб жа так і ў жыцьці ўзьляталі,

і нас не ахопліваў кожнага страх...

Імкнемся... куды? Хто адкажа?

Да зораў? Навошта? I для чаго?

Нясу на сабе ўсё жыцьцё я паклажу.

А што ў мяшку? Ды патроху ўсяго...


Шчасьце зычу

Я ніколі цябе не паклічу

у той гай, дзе сустрэліся мы...

узялі мы з табою за звычай

ня пісаць ад вясны да зімы.

Вецер сьцюжаю сьцежкі заносіць,

і тваіх мне сьлядоў ня сустрэць,

а прыходзіць ціхмяная восень -

усьцілае сьляды твае медзь.

За гарамі, за лесам, за часам

ты губляесься - стрэну калі?

Але ж марылі некалі: разам

будзем сад мы садзіць на зямлі...

Адзьцьвіло, адгуло наша лета,

і на вуліцы - цётка Зіма.

Ці было у нас сьветлае Гэта?

Пэўна ж, не, як і Тога няма.

Я ніколі цябе не паклічу

у той гай, дзе сустрэліся мы...

Дык чаму ж табе шчасьця я зычу

на пачатку бялюткай зімы?

* * *

...ты нечакана зьнік з вачэй,

як той туман сівы над Сожам,

цябе забыць мне час паможа,

а мо забуду і хутчэй;

а ты казаў мне «пачакай»,

пісаў прызнаньні на паперы, -

я і цяпер табе ня веру...

...а што ж нашэпча мне рака?..

Анатоль Бароўскі.


Як мяняліся нашы межы ў ХХ ст.

На пачатку ХХ стагоддзя канчаткова склалася этнаграфічная тэрыторыя Беларусі, якая была зафіксавана паводле перапісу 1897 года. Існавалі і пэўныя геаграфічныя і гістарычныя цэнтры беларускай тэрыторыі, якія былі месцамі дзе гадавалася і дзейнічала нацыянальная эліта. У першую чаргу гэта Вільня і Менск. Таксама можна далучыць да іх Полацк, Віцебск, Магілёў, Смаленск, а таксама некаторыя іншыя гарады, асабліва на Захадзе Беларусі. Гэта Гродна, Беласток, Слонім і Брэст.

Аднак у ХХ ст. найбольш спрэчак адбылося вакол Вільні, Смаленска і Беластока - гарадоў, якія адыгралі вялікую ролю ў фармаванні беларускага менталітэту ў пераломныя моманты нашай пакручастай гісторыі.

Усе беларускія філолагі, гісторыкі і пісьменнікі канца ХІХ - пачатку ХХ ст., асабліва пасля перапісу 1897 г. лічылі Вільню, Смаленск і Беласток беларускімі гарадамі. Гэта было зафіксавана Адамам Кіркорам у "Жывапіснай Расіі" (3 том, 1882 г.) і Яфімам Карскім на адпаведных мапах. Перад пачаткам і ў ходзе Першай сусветнай вайны немцы таксама аднеслі гэтыя гарады да Беларусі і лічылі іх беларускімі.

У ХХ ст. гістарычны лёс то ўключаў іх у склад беларускіх палітычных утварэнняў (БНР, БССР ці ЛітБел), то выводзіў іх адтуль. Прычым, калі бальшавікі перадавалі іх ў склад іншых краін ці рэспублік, то кіраваліся не жаданнямі іх насельніцтва ці нейкімі рэферэндумамі або плебісцытамі (доўгі час рэферэндумы ў СССР былі проста забароненыя), а надзённымі палітычнымі выгодамі.

Пасля нямецкай акупацыі Беларусі, асабліва пасля "Брэсцкага міру", у канцы 1918 г. у палітычнай гісторыі Беларусі на першае месца выходзіць Смаленск, дзе апынулася шмат беларускай інтэлігенцыі, у тым ліку і Янка Купала.

Менавіта тут 30 ліпеня 1918 года Заходняя Камуна - вобласць Расійскай Рэспублікі - абвесціла сябе БССР. Гэта было зроблена на IV ПаўночнаЗаходняй канферэнцыі РКП (б), якая аб'явіла сябе першым з'ездам КП (б) Беларусі. Межы краіны былі вызначаны ў той жа дзень. На падставе этнічнай тэрыторыі рассялення беларусаў 31 снежня першы з'езд КП(б) абвесціў Сацыялістычную Савецкую Беларускую Рэспубліку ў Смаленску. У пачатку студзеня сябры беларускага ўрада сустрэліся з Янкам Купалам.

2 студзеня 1919 г. месцам выхаду маніфеста аб ССБР абвяшчаецца Менск. 3 студзеня новы урад выехаў у Менск. 4 студзеня ў смаленскай газеце "Известия" выйшаў артыкул Максіма Гарэцкага "Ніхай жыве комуністічная Беларусь!".

Аднак ужо 16 студзеня ў Менск паслалі А. Ёфэ з мэтай падзелу ССРБ і ўтварэння ЛітБела. У якасці буфера ён прапанаваў стварыць Літоўскую і Беларускую рэспублікі. Каб у БССР было менш нацыяналізму, вырашылі адабраць у яе Віцебскую, Магілёўскую і Смаленскую губерні. 23 студзеня Смаленскі губком абвясціў пра выхад з БССР.

2 - 3 лютага 1919 г. Першы з'езд Саветаў БССР пагадзіўся з выхадам з Рэспублікі трох усходніх губерняў і згадзіўся на аб'яднанне з Літоўскай Савецкай Рэспублікай. 17 - 21 лютага 1919 г. адбыўся першы з'езд саветаў Літвы.

27 лютага 1919 г. утварыўся рабочасялянскі ўрад і ўзнікла новая Савецкая Сацыялістычная ЛітоўскаБеларуская Рэспубліка (Мінская, Віленская, Гродзенская і частка Ковенскай губерняў) са сталіцай у Вільні.

Такім чынам на змену Смаленску і Менску прыходзіць Вільня. Сталіца знаходзіцца там з 27 лютага да 28 красавіка 1919 г. 28 красавіка ўрад ЛітБела пераехаў у Менск, а Вільню захапілі палякі. Наступны раз Вільня стала савецкай ў верасні 1939 г. а другі раз - у ліпені 1940 г.

У 1920 годзе бальшавікі дораць частку Беларусі Літве і Латвіі, якіх хочуць скарыстаць як саюзнікаў у змаганні з Польшчай. Спачатку 12 ліпеня 1920 г. быў падпісаны дагавор з Літвой, паводле якога Вільня і значная частка былой Віленскай губерні, населянай беларусамі, перадаваліся Літве. З іншых буйных гарадоў літоўцам перадавалася Гродна. У верасні ў Вільні ўжо знаходзіліся літоўскія войскі, але 9 кастрычніка іх выбілі адтуль войскі генерала Жалігоўскага. аднаго з польскіх палкаводцаў, якія налічвалі 52 тысячы салдат. Літоўскі ўрад адступіў у Шаўляй (Шаўлі), а Жалігоўскі абвясціў стварэнне марыянеткавай дзяржавы "Рэспубліка Сярэдняя Літва" і правёў выбары ў мясцовы сойм. У лютым 1922 г. Сярэдняя Літва далучылася да Польшчы.

11 жніўня 1920 г. бальшавікі прызнаюць Латвію і перадаюць ёй тры паветы: Дзвінскі, Рэжыцкі і Люцынскі, заселеныя ў асноўным беларусамі. Узамен яны атрымалі права карыстацца латвійскімі партамі Лібавай і Віндавай і магчымасць выгодна гандляваць з Захадам. У траўні - чэрвені 1921 года Латвія перадала Літве гарады Мажэйкяй і Палангу з ваколіцамі агульнай плошчай 200 кв. км. У адказ Літва перадала Латвіі кавалак тэрыторыі ў ваколіцах Дзвінска агульнай плошчай 299 кв. км. заселенай пераважна беларусамі. Колькасць беларусаў, спрадвеку жыўшых на сваёй зямлі, якія апынуліся ў Латвіі павялічылася.

У 1920 г. адноўленая БССР складалася толькі з шасці паветаў былой Менскай губерні. Таму кіраўніцтва рэспублікі пачало змагацца за вяртанне забраных гарадоў і тэрыторый. Ужо восенню 1920 г. гэта пытанне ўзняў Сакратар ЦК КПБ Кнорын. У верасні 1922 г. кіраўніцтва БССР паставіла гэта пытанне афіцыйна і абгрунтавала ўзбуйненне інтарэсамі абароны. Вялікая рэспубліка лепей абароніць заходнія межы СССР. Масква пагадзілася, але мясцовыя бюракраты, як правіла небеларусы, былі супраць. Вёска была за ўз'яднанне. Там праходзілі валастныя сходы, дзе за гэта галасавалі.

7 сакавіка 1924 г. БССР атрымала 15 паветаў. Вярнуліся гарады Полацк, Віцебск і Магілёў. Аднак аддалі далёка не ўсе землі, заселеныя беларусамі. Напрыклад, былы Мсціслаўскі павет (уезд) разрэзалі напалам, і такія мсціслаўскія мястэчкі як Хіславічы і Пачынак засталіся ў Расіі.

У жніўні 1926 года беларусы папрасілі ў Маскве вярнуць Гомельскую губерню і тры паўднёвыя паветы Пскоўскай губерні з гарадамі Невель, Веліж і Себеж.

У снежні 1926 г. вярнулі толькі Рэчыцу і Гомель. У канцы 20х гг. ішлі перамовы аб вяртанні вышэйзгаданых паветаў разам з некаторымі паветамі Смаленскай губерніі, нават надрукавалі адпаведную мапу ў "Звяздзе". Аднак неўзабаве пачаліся сталінскія рэпрэсіі, і ўсё спынілася.

У 1937 г. узнікла ідэя перанесці сталіцу БССР з Менска ў Магілёў. У Магілёве ўжо збудавалі новы Дом Ураду, але надышоў 1939 год, і сітуацыя кардынальна змянілася. 17 верасня гэтага года пачалося далучэнне да БССР і СССР Заходняй Беларусі, якую ў сакавіку 1921 г. бальшавікі аддалі Польшчы.

Вільня зноў стала беларускай, але не надоўга. Надышло 10 кастрычніка. У Вільні ўжо некалькі тыдняў знаходзілася Чырвоная армія. Пачалі выходзіць беларускія газеты. Па начах арыштоўваюць беларускіх нацыяналістаў, якія нядаўна віталі прыход савецкіх войскаў і марылі пра ўваход у склад Беларусі. Ратуюцца як могуць польскія вайскоўцы і чыноўнікі, а таксама габрэйская буржуазія. І вось раніцай Вільня прачнулася ў новай краіне - Літоўскай рэспубліцы. На вуліцах літоўскія жаўнеры і паліцэйскія. Асабліва ўразіла віленчукоў форма літоўскіх паліцыянтаў і іх мова, на якой ніхто не размаўляў.

У савецкіх газетах надрукавана тлумачэнне Молатава, які прызнае. што ў Вільні і Віленскім краі ў большасці сваёй не жывуць літоўцы, аднак яго перадаюць Літве праз палітычныя выгоды для СССР. Кропка. Вільні больш няма на мапах Еўропы. Але з'явіўся Вільнюс.

Давайце ўявім сябе на хвіліну, што расейскую сталіцу СанктПецярбург захапілі немцы і перадалі яе суседняй Фінляндыі, а новыя гаспадары далі гораду новую, зусім нязвыклую для славянскага вуха назву. Гэта прыкладна тое самае, што адчуваюць немцы, калі заміж Кёнігсберг чуюць Калінінград.

Вось як успамінае гэтыя кастрычніцкія дні ў Вільні 1939 г. адзін з беларускіх інтэлігентаў, жыхароў тагачаснай Вільні: "22 кастрычніка 1939 году ў Вільню прыехалі начупыраныя, як пеўні, лятувіскія паліцыянты, і хто ўцалеў ад арыштаў, той застаўся ў жывых. НКВД перад сваім адыходам грабіла, што можна было грабіць, ды вывозіла на ўсход

28 кастрычніка лятувіская паліцыя поўнасцю асадзіла места. Насіла яна сінія шынялі, чырвоныя адзнакі, з чырвонымі аколышкамі шапкі, ды гутарылі выключна пажамойцку. Дзеля іх пацешнага выгляду ды незразумелай мовы віленчукі дасьціпна празвалі іх "калакутасамі" - індыкамі. На другі дзень у Вільню ўвайшла брыгада лятувіскага войска, а за ім сьпяшаліся сотні "шаўлісаў", каб заняць цёплыя пасады.

Жамойцкія збройныя аддзелы ўвайшлі ў Вільню як чужыя ў чужы горад. У месцы тады ня было й 2% лятувіскага жыхарства й яно гублялася ў славянскім моры. Дзеля гэтага й іхняга войска ніхто не сустракаў, ніхто ня вітаў.

Хутка пайшлі новыя парадкі. Старых жыхароў, Палякаў і Беларусаў, выкідалі з гарадской управы, чыгункі, прадпрыемстваў і ўстановаў, школьніцтва, адміністрацыі. Іх месца займалі малапісьменныя наезьнікі. Хутка яны павывешвалі свае шыльды, пазмянялі назовы вуліцаў на свой лад. Зразу ўвялі жамойцкую мову ўва ўсе ўрады і ўстановы. Цяпер Вільня сталася нямой: усюды патрэбны быў перакладчык. Людзі наракалі, клялі, бунтаваліся, што ня могуць згаварыцца ў сваім родным месцы ў сваіх самых пільных жыццёвых справах." (Язэп Малецкі. Пад знакам Пагоні, Таронта, 1976 год).

Разам з Вільняй часова вярнуўся ў склад Беларусі і Беласток. Беласток стаў савецкім у верасні 1979 года. Менавіта тут адбыўся народны сход прадстаўнікоў Заходняй Беларусі, які прыняў рашэнне аб уваходжанні ў СССР і БССР. Беласток быў цэнтрам вобласці БССР да лета 1944 года, калі Сталін перадаў яго камуністычнай Польшчы разам з часткай Белавежскай пушчы, каб быў лес для адбудовы Варшавы. Дарэчы, летам 1944 г. мы ледзь не згубілі Полацк і Полацкую вобласць, але пра гэты крыху пазней.

У 1939 годзе ўзніклі тэрытарыяльныя спрэчкі з Украінай на поўдні заходняй Беларусі. У лістападзе гэтага года Хрушчоў хацеў далучыць да Украіны гарады Брэст, Пружаны, Столін, Пінск, Кобрын і Лунінец. 22 лістапада Панамарэнка і Хрушчоў абмеркавалі гэтае пытанне са Сталіным. Хрушчоў спаслаўся на Налівайку і Багдана Хмяльніцкага. якія ў XVI - XVII стст. прэтэндавалі на Паўднёвую Беларусь. Аднак Сталін паслухаў Панамарэнку і сказаў, што лічыць Брэст (Літоўскі) і Белавежу украінскімі несур'ёзна.

Новая пагроза ўзнікла ў жніўні 1944 г.. калі Маленкоў з Хрушчовым задумалі далучыць Полацк да Расіі. 14 жніўня адбылася нарада ў Сталіна, на якой Панамарэнка даказаў, што Полацк разам з вобласцю з'яўляецца беларускім. "У таварыша Панамарэнкі былі тры аргумэнты, якія і перамаглі ў спрэчцы са Сталінам. Першы быў у тым, што Полацк ужо даўно, больш за 20 гадоў, быў у складзе савецкай Беларусі. Другі, ён вельмі цікавы, Полацк з'яўляецца радзімай вялікага беларускага першадрукара Францыска Скарыны. Але самым істотным было тое, што Беларусь і так ужо тэрытарыяльна пацярпела: аддалі Літве некалькі раёнаў, цяпер збіраюцца аддаць Польшчы Беласточчыну, а калі аддадуць і Полацк, дык беларусы гэтага ніяк не зразумеюць і моцна пакрыўдзяцца. Сталін падумаў і пагадзіўся." (Паводле кнігі Міколы Зянькевіча "Чья Белоруссия? Границы. Споры. Обиды". - М., 2000.)

Трэба сказаць, што ў жніўні 1940 г., калі незалежную Літву ператварылі ў ЛССР, Сталін перадаў ёй яшчэ адзін кавалак Заходняй Беларусі з гарадамі Свенцяны, Салечнікі і Друскенікі. За валоданне Друскенікамі літоўскія і беларускія бальшавікі спрачаліся некалькі месяцаў, але перамаглі літоўцы. Такім чынам яшчэ каля дзвюх тысячаў квадратных кіламетраў беларускай тэрыторыі ўвайшлі ў склад Літоўскай ССР.

10 жніўня 1945 года быў прыняты закон аб СавецкаПольскай мяжы. Згодна з ім Польшча атрымала амаль усю былую Беластоцкую вобласць і два раёны Брэсцкай вобласці з гарадамі Беласток. Аўгустаў, Бельск, Ломжа, Гайнаўка і іншымі. У 1950 г. Польшча атрымала дадаткова яшчэ некалькі беларускіх вёсак. Такім чынам Беларусь стала адзінай краінай заснавальніцай ААН і пераможцам у вайне з фашызмам, якая страціла частку сваёй этнічнай тэрыторыі.

У часы кіравання Мікіты Хрушчова, які ў 1954 г. ласкава перадаў Крым ад Расіі Украіне, існавалі планы перадачы БССР Калінінградскай вобласці РСФСР. На картах малявалі "калідор" для беларусаў да Балтыйскага мора праз Літву і Польшчу. Пры гэтым Гродна хацелі аддаць Літве. Але гэтыя планы не здзейсніліся, а ў выніку БССР атрымала ў 1964 годзе восем вёсак на Ўсходзе, якія далучыліся да Мсціслаўскага раёна.

У снежні 1991 г. на мапе Еўропы з'явілася незалежная Рэспубліка Беларусь у межах 1964 г. Аднак напрыканцы існавання СССР пытанне аб беларускіх межах узнялася зноў. Прэзыдыюм ВС БССР паставіў пытанне аб лёсе Вільні. Была прынятая адпаведная заява. Маўляў, калі Літва выходзіць з СССР, то Беларусь будзе прэтэндаваць на Віленскі край. Маскоўскія стратэгі таксама палохалі літоўскіх незалежнікаў планамі стварэння ў Віленскім краі польскай аўтаноміі, накшталт Прыднястроўскай рэспублікі. Была спроба арганізаваць узброены канфлікт на беларускалітоўскай мяжы, калі невядомыя расстралялі літоўскіх мытнікаў. Аднак пасварыць паміж сабой літоўцаў і беларусаў (па ўзоры армянскаазербайджанскага канфлікту) не атрымалася.

У гэты ж час спрабавалі зрабіць нейкую "яцвяжскую" аўтаномію са сталіцай у Пінску. У гэтым горадзе нават выдавалі газетку на невядомай мове (на грунце заходнепалескага дыялекту беларускай мовы). Аднак і гэта авантура з трэскам правалілася. У жніўніверасні 1991 г. некаторыя маскоўскія палітыкі выказваліся ў тым сэнсе. каб Беларусь аддала Расеі Віцебшчыну і частку Магілёўшчыны.

Пасля абвяшчэння незалежнасці паўстала пытанне аб дакладным вызначэнні межаў Беларусі. За савецкім часам была вызначана толькі адна мяжа - з Польшчай. Гэта былая мяжа СССР з калючым дротам. Потым былі вызначаны межы з Латвіяй і Літвой. Аднак з Літвой узніклі спрэчкі за валоданне чыгуначнай станцыяй Гадуцішкі, якая знаходзілася, быццам, на літоўскай тэрыторыі, але ў савецкія часы ўваходзіла ў склад Беларускай чыгункі. Толькі восенню 1994 г. беларускі бок, які раней патрабаваў ад Літвы грашовую кампенсацыю за выкарыстанне станцыі, перадаў яе Літве бязвыплатна.26 кастрычніка 1996 г. Беларуссю быў ратыфікаваны дагавор аб БеларускаЛітоўскай мяжы. Дамова юрыдычна вызначыла і замацавала дзяржаўную мяжу на аснове "савецкай" лініі 1940 г.

З Украінай дэлімітацыя мяжы ў асноўным зробленая, але пакуль не падпісаная. Самыя нявызначаныя межы Беларусі - з Расеяй. Я думаю, што ў гэтым пытанні ў самы бліжэйшы час узнікнуць праблемы, асабліва калі будзе ўведзеная прыватная ўласнасць на зямлю. У якасці прыкладу прывяду інфармацыю, якая з'явілася ў СМІ ў канцы ліпеня 2007 г. Леснікі нацыянальнага парка "Себежскі" ў Пскоўскай вобласці Расіі заявілі, што іх беларускія калегі з Верхнядзвінскага лясгаса секлі лес на расійскай тэрыторыі. Як высветлілася, у беларускага боку таксама былі паперы на гэтую тэрыторыю. Да таго ж, бакі выявілі пяць участкаў лесу, якія ўвогуле нікому не належалі. Вырашылі, што на гэтых тэрыторыях лес секчы не будзе ніхто ("Народная воля" №119 - 120 ад 26 ліпеня 2007 г.).

Зразумела, што сёння межы ў Еўропе недатыкальныя. Гэта - палітычны аспект праблемы. Але як быць з рознымі інтэрпрэтацыямі межаў, тэрыторыяў у падручніках, навуковых даследаваннях, шматлікіх мапах, што выдаюцца ў розных краінах?

Гэтыя мапы нам проста трэба ведаць. Для гэтага і існуе гістарычная думка, каб былі спрэчкі, канферэнцыі, дыспуты. Не трэба шыла хаваць у мяшку, бо яно можа кагонебудзь і ўкалоць. Гісторыя сведчыць, што нічога нязменнага няма. У тым ліку і межаў. Як бы мы не хацелі, але межы мяняліся, мяняюцца і будуць мяняцца. Іншая справа, як гэта будзе адбывацца. Так, у Еўропе адбыўся зусім унікальны выпадак падзелу Чэхаславаччыны. Чэхі і славакі селі за стол і ўсё падзялілі пабратэрску. Ніякіх тэрытарыяльных прэтэнзіяў паміж імі зараз няма, а мяжа адкрытая. Іншы выпадак - распад Югаславіі. Мы бачылі, колькі крыві там пралілося. З гэтай нагоды вельмі важна мець гістарычнае абгрунтаванне і паважаць іншы бок.

Калі мы ставім перад сабой мэту зноў далучыцца да сваёй страчанай культуры і гістарычнай спадчыны, то самая цывілізаваная перспектыва для Беларусі - гэта ўвайсці ў Еўразвяз. Тады ў Вільню ці Беласток мы будзем ездзіць без візаў. Самае галоўнае, каб мы ведалі сваю гісторыю і яе помнікі, маглі наведваць нашы гістарычныя гарады без візаў і перашкодаў.

Алег Трусаў, кандыдат гістарычных навук.


Песняры Зямлі Беларускай і Вільня

(Да 125-х угодкаў Янкі Купалы і Якуба Коласа)

У 2007 годзе - 125 год з дня народзін класікаў беларускай нацыянальнай літаратуры, народных пісьменнікаў Беларусі і акадэмікаў НАН РБ Янкі Купалы (1882-1942) і Якуба Коласа (18821956), літаратурная дзейнасць якіх цесна звязана з Вільняй.

Іван Дамінікавіч Луцэвіч (Янка Купала) нарадзіўся 7 ліпеня 1882 г. у Вязынцы, на Купалле. У гэтую ночку, як мовіць легенда, зацвітае папарацькветка і той, хто яе знойдзе, не зазнае ў сваім жыцці горабяды. Папарацькветку для свайго народа песняр шукаў і знайшоў яе ў сваёй паэзіі. Не маючы магчымасці грунтоўна вучыцца, ён праходзіў суровую школу жыцця. Маладосць Янкі Купалы праходзіла і ў Вільні, куды ён прыехаў у верасні 1908 г. Жыў ён тады на Звярынцы (раён Вільні) і да 1991 г. там адна з вуліц насіла яго імя (цяпер гэта вуліца Traidenio (Трайдзенz). Праўда жыў ён не на гэтай вуліцы, а на суседняй, цяпер яна называецца вуліца Трэнёты (Treniotos), у доме пад нумарам 5, у кватэры беларускага настаўніка Сымона Караля.

А на працу Янка Купала ў Вільні уладкаваўся ў бібліятэкучытальню "Веды", якая знаходзілася на Георгіеўскім праспекце, 4 (цяпер праспект Гедзіміна, 2) і уладальнікам якой быў Барыс Даніловіч, актыўны ўдзельнік беларускай справы.

Дапамаглі ўладкавацца на працу Янку Купалу, каб меў сродкі на пражыццё, Аляксандр Уласаў і браты Луцкевічы, якія былі добра знаёмыя з Б. Даніловічам.

Праца ў бібліятэцы была не толькі здабыццем сродкаў для жыцця, але і стварала спрыяльныя ўмовы для самаадукацыі. Апроч гэтага Янка Купала на грамадскіх пачатках працаваў у рэдакцыі газеты "Наша Ніва", дзе шмат пісаў і займаўся перакладам тэксаў рускай, польскай і ўкраінскай моў. Гэта адбывалася аж да снежня 1909 г., пасля чаго ён едзе на вучобу ў Пецярбург. Аб сваёй паездцы ён гаварыў так: "У Вільні я прабыў паўтара года і затым паехаў у Пецярбург "панавуку", гэта значыць, каб паступіць на якіянебудзь агульнаадукацыйныя курсы, якіх не было ў Вільні, і гэтым хоць трохі папоўніць сваю адукацыю". Знаходзячыся на вучобе ў расейскай паўночнай сталіцы Янка Купала трымае сувязь з Вільняй. У 1912 г. ён пад час прыезду ў Вільню ў беларускай кнігарні пазнаёміўся з Уладзіславай Францаўнай Станкевіч, якая працавала выхавальніцай дзіцячых прытулкаў і настаўніцай у прыватных школах, дзе вучыла дзяцей беларускай мове.

Вясной 1913 г. Янка Купала скончыў агульнаадукацыйныя Курсы Чарняева ў Пецярбургу і вярнуўся ў Вільню, дзе пачаў працаваць рэдактарам газеты "Наша Ніва", з Змітраком Бядулем, яе сакратаром. Супрацоўнічала з рэдакцыяй і Ул. Фр. Станкевіч, якая на старонках газеты змяшчала свае вершыкі для дзяцей. Актыўны ўдзел яна прымала і ў беларускіх вечарынках, што адбываліся ў В. Ластоўскага, куды прыходзіў і Янка Купала. Сяброўства Янкі Купалы з Уладзіславай Станкевіч перайшло ў каханне, а ў студзені 1916 года яны пабраліся шлюбам і сталі вернымі спадарожнікамі на ўсё жыццё.

Апошнім прытулкам газеты "Наша Нівы" быў дом па Віленскай вуліцы, 29 (цяпер пад № 14). Рэдакцыя знаходзілася тутака на працягу 19141915 гг., пакуль не была зліквідавана ў сувязі з прыбліжэннем фронту Першай Сусветнай вайны. У 1914 г. Янка Купала быў рэдактарам газеты, а выдаўцом А. Уласаў, а ў 1915 г. - рэдактарам і выдаўцом "Н. Нівы". У гэты час ён жыў пры рэдакцыі, якая знаходзілася ў панадворку дома, куды трэба было заходзіць праз Браму. Цяпер там ёсць Мэмарыяльная Табліца на літоўскай і беларускай мовах, устаноўленая ў 1994 г. старшынём ТБК сп. Хведарам Нюнька пры фінансаванні ЗБС "Бацькаўшчына". Да гэтага таксама была табліца, але яна не адпавядала гістарычнай праўдзе і па-гэтаму была заменена.

У жніўні 1914 г. у Вільню прыязджаў рускі паэт В. Я. Брусаў, дзе выступаў на літаратурных вечарынах з чытаннем вершаў. Я. Купала пазнаёміўся з ім на вечары ў клубе "Рута" і падарыў яму свае кнігі. На зборніку "Шляхам жыцця" ён напісаў: "Валерыю Якаўлевічу Брусаву на добрую памятку першага спаткання ў Вільні ад вучня і паклонніка Я. Купала. Вільня. 18.08. 1914 г." неўзабаве Брусаў пераклаў на рускаю мову некалькі вершаў Купалы ("На Купалле", "Адцвітанне" і інш.

Праца ў газеце "Наша Ніва" была цяжкай і невыноснай, асабліва ў час І-й сусветнай вайны, калі царызм узмацніў нагляд за друкам. Кожнае слова трапляла пад жорсткую цэнзуру. Са слядамі цэнуры - белымі плямамі - выходзіў амаль кожны нумар "Н.Н.".

Усё ж шмат што зрабіў Я. Купала ў Вільні, працуючы ў рэдакцыі газеты "Н. Ніва", у тым ліку пад яго рэдакцыяй у 1913 г. выходзіць зборнік вершаў М. Багдановіча "Вянок", а ў 1914 г. ён рэдагаваў кнігу маладой паэтэсы К. Буйло "Курганная кветка". Жорсткія ўмовы працы і набліжэння фронту прымусілі Я. Купалу пакінуць Вільню.

Трэба зазначыць, што ў 1913 г. у Вільні адбылася прэм'ера славутай купалаўскай (студзень) - "Паўлінкі" з удзелам аўтара. Гэта адбылося ў зале гімнастычнага таварыства "Сокал" на Віленскай, 10. цяпер гэта "Дом настаўніка" (Віленская, 39). Дарэчы, роль "Паўлінкі" у п'есе выкон-вала прыгажуня з Будслава Паўліна Вікенцеўна Мядзёлка.

З Вільняй меў сувязі і Якуб Колас, які жыў тут у 1907-1908 гг. і непасрэдна працаваў у рэдакцыі газеты "Наша Ніва". Але сувязі з Вільняй гэтым не абмяжоўваюцца, бо яго звязвала і важная падзея ў асабістым жыцці. У 19121914 гг. Якуб Колас жыў на Палессі, настаўнічаў у Пінску. Там настаўніцай у Пінскай чагуначнай школе працавала Марыя Каменская, дзе і пазнаёміўся Якуб Колас, а ў чэрвені 1913 г. яны пабраліся шлюбам. Родам Марыя была з прыгарада Вільні (цяпер Павільніс), а тады Віленская Чыгуначная калонія, дзе Каменскія мелі свой дом. У доме Каменскіх Якуб Колас і яго жонка жылі падчас летніх канікулаў у 19131915 гг. Адгэтуль паэт хадзіў пехатой у Вільню ў рэдакцыю "Нашай Нівы", дамаўляўся аб выданні зборніка прозы "Родныя з'явы", сустракаўся з Я. Купалам, які таксама наведваў яго ў Чыгуначнай калоніі (Павільніс). Усім вядома і яго паэма "Новая зямля", дзе ў раздзеле "Дзядзька ў Вільні" пісьменнік апісвае гэтае места. Усё сведчыць, што Вільня для Якуба Коласа займала важнае мейсца ў яго творчасці і жыцці.

Але вернемся ў Павільніс. Пасля таго, як Якуб Колас з жонкай асталяваўся ў Менску, то дом у калоніі дастаўся брату жонкі Марыі Івану Каменскаму, які з пашаны да свайго швагра шчыра падтрымаў ідэю стварэння тут домамузея Якуба Коласа, што было замацавана пастановаю СМ Літоўскай ССР у жніўні 1960 г. Ён перадаў шэраг мемарыяльных рэчаў для музейнай экспазіціі, а гарадскія ўлады меліся выканаць рамонтнарэстаўрацыйныя работы з тым, каб музей адчыніць да 80годдзя з дня народзін паэта. Як бачым, прыйшло і 125годдзе паэта, але музея няма і, напэўна, не будзе. Атрымалася так, што ў мемарыяльным доме інспекцыя па ахове драўніны выявіла грыбок і будынак адразу разабралі, а новы не пабудавалі. Праўда, у бібліятэцы Павільніса быў абсталяваны пакоймузей Якуба Коласа, але пазней гэтыя экспанаты былі перададзеныя літмузею імя Пушкіна, што ў Маркучай. Ад гэтай сядзібы засталася толькі невялікая дзялянка, бо большаю частку яе забралі новыя "гаспадары", якія ў цяперашні час пабудавалі свае дамы.

Гэтая застаўшыяся дзялянка знаходзіцца ў Павільнісе на вуліцы, якая носіць імя Якуба Коласа, што недалёка ад касцёла. У прынцыпе яшчэ можна там пабудаваць невялічкі доммузей. Але патрэбны фінансы і высілкі. Такая вот сумная гісторыя ў справе ўшанавання памяці Якуба Коласа ў Вільні (Павільніс).

Што датычыцца ўшанавання памяці Янкі Купалы, то апроч Мемарыяльнай дошкі ў гонар яго, што знаходзіцца на вул. Віленскай, 14, яго імем названа вуліца ў Новай Вілейцы.

Гэтую вуліцу ў Новай Вілейцы (прыгорад Вільні) улады вымушаны былі назваць імем Янкі Купалы пасля таго, як ТБМ Віленшчыны выступіла ў абарону Янкі Купалы, калі ў 1991 г. "саюдзісты" перайменавалі вуліцу Янкі Купалы на Звярынцы ў Трайдзяне. Гэтым яны "кампенсавалі" нібы нанесеную беларусам маральную страту. У барацьбе за Янку Купалу актыўны ўдзел прымалі гісторык Уладас Бікулічус (літовец) і сябры ТБМ Уладзімір Максіменка, Урлік, Кучынскі і аўтар гэтага артыкула. Каб завастрыць на гэтым увагу мы звярталіся ў розныя інстанцыі Літвы і Беларусі (Літоўскае тэлебачанне Вільнюскі гарадскі Савет, ВС Літвы, у Прэзідыюм ВС БССР і г.д.). Як бачым, пасля ўсяго гэтага ўсётакі дабіліся некаторай уступкі, г.зн. літоўскія ўлады "кампенсавалі" нам страту назовам вуліца Янкі Купалы ў Н. Вілейцы.

Але былі і такія "патрыёты" - беларусы Вільні, што маўчалі, як вады ў рот набраўшы, стараючыся дагадзіць "саюдзістым", якія на хвалі нацыянальнага адраджэння выступілі і супраць Я. Купалы, абвінаваціўшы яго ў "увасхваленні Сталіна".

Хай усім гэтым "барацьбітам" будзе сорамна, што яны у цяжкаю хвіліну не імкнуліся абараніць Я. Купалу, а, наадварот, як маглі ахайвалі сяброў ТБМ. Час паказаў - хто ёсць хто. Тое ж самае адбываецца і цяпер, калі ідзе барацьба за ўшанаванне памяці Ф. Багушэвіча. Няхай усё будзе на іх сумленні і толькі, але наша справа не прапала.

Янка Купала і Якуб Колас неразрыўны з Вільняй былі, ёсць і будуць, а Вільня з імі.

Пад знакам 125-годдзя з дня народзінаў Янкі Купалы і Якуба Коласа у Вянок песнярам Зямлі Беларускай я ўплятаю і свой вершык:

Мая мова

Ідзі, святая наша мова

Да вёсак, гарадоў і хат.

Няхай пачуе гэты слова

Мой добры сябра

і родны брат.


Нясі святло, нясі каганец

Свой цяжкі крыж

і свой ружанец

Сваім сынам у Белу Русь

Смялей ідзі, смялей, не трусь.


Цябе чакаюць нашы дзеткі

У роднай вёсцы, роднай хатцы.

Ты расквітай, як тыя кветкі

На радасць усім,

як роднай матцы.


І знікне змрок, і згіне хлам

Пачуўшы роднае тут слова.

І будзе свет і тут, і там,

Квітней, гучы мая ты Мова!

Юры Гіль, старшыня ТБМ Віленскага Краю.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX