Папярэдняя старонка: 2007

№ 33 (821) 


Дадана: 19-03-2020,
Крыніца: pawet.net.



№ 33 (821) 29 ЖНІЎНЯ 2007 г.


80 гадоў з дня нараджэння Алеся Адамовіча

АДАМОВІЧ Алесь (Аляксандр Міхайлавіч; 3.9. 1927, в. Канюхі Капыльскага р-на Менскай вобл. - 26.1. 1994), бел. пісьменнік, крытык, літ.-знавец, грамадскі дзеяч. Чл.-кар. АН Беларусі (1980), д-р філал. н. (1962), праф. (1971). У Вял. Айч. вайну партызан.

Скончыў БДУ (1950), у 1962-64 слухач Вышэйшых сцэнарных курсаў (Масква). 3 1954 працаваў у Ін-це л-ры АН Беларусі, з 1987 дырэктар НДІ кінамастацтва (Масква). Літ. дзейнасць пачаў у 1953 як крытык. Найб. значныя літ.-знаўчыя манаграфіі «Беларускі раман» (1961), «Маштабнасць прозы» (1972), «Здалёк і зблізку» (1976), «Браму скарбаў сваіх адчыняю...» (1980), «Вайна і вёска ў сучаснай літаратуры» (1982), «Нічога важней» (1985). Як крытык змагаўся супраць дагматычных уяўленняў пра л-ру, дбаў пра эстэт. аналіз, спалучаў яго са сцвярджэннем гуманіст. каштоўнасцяў. Адраджаў і развіваў знішчаныя ў перыяд сталінізму метадалагічныя прынцыпы праўдзівасці і гістарызму. 3 1959 выступаў як празаік. Пісаў на бел. і рус. мовах. У дылогіі «Партызаны» (раманы «Вайна пад стрэхамі», 1960, «Сыны ідуць у бой», 1963) раскрыў вытокі нар. супраціўлення акупантам у Вял. Айч. вайну (аднайм. кінадылогія на кінастудыі «Беларусьфільм», 1970, сцэнарый А. ў сааўт.). Змаганне з таталітарызмам у абліччы фашызму і камунізму складае асн. пафас «Хатынскай аповесці» (1972, Дзярж. прэмія Беларусі імя Я. Коласа 1976), рамана «Карнікі» (1980), аповесцяў «Венера» і «Нямко» (абедзве 1993). Па матывах «Хатынскай аповесці» кінафільм «Ідзі і глядзі» (сцэнарый А. і Э. Клімава, залаты медаль на Маскоўскім міжнар. кінафестывалі, 1985). У дакумент. кнізе «Я з вогненнай вёскі...» (1975, з Я. Брылём і У. Калеснікам) расказана пра трагедыю бел. Хатыняў. У апошнія гады жыцця выявіў сябе як паліт. дзеяч, змагаўся з пагрозай ядзернай вайны. Публіцыстыка А. ў кн. «Выберы - жыццё» (1986), «Дадумваць да канца» (1988), «Мы - шасцідзесятнікі» (1991), «Апакаліпсіс па графіку" (1992).


Юбілей Марыі Новік

НОВІК Марыя Іванаўна нарадзілася 1 верасня 1957 г. у в Судзілавічы Бярозаўскага р-на, Берасцейскай вобл. Адукацыя вышэйшая, закончыла Берасцейскі дзяржаўны універсітэт. у 1978 г. па спецыяльнасці - настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Кандыдат філалагічных навук.(4.04.1990 г.). Тэма дысертацыі: "Мова паэзіі, прозы і публіцыстыкі Алаізы Пашкевіч - Цёткі".

Загадчык кафедры беларускага мовазнаўства Берасцейскага дзяржаўнага універсітэта, дацэнт.

Старшыня Берасцейскай гарадской арганізацыі ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны".


Сакратарыят ТБМ, рэдакцыя газеты "Наша слова" шчыра віншуюць спадарыню Марыю з юбілеем.

Вось ужо сапраўды, хто хоча працаваць, таму нішто не замінае, таго ніхто не спыніць. Мы зычым спадарыні Марыі сілаў, імпэту, цвёрдай перакананасці і веры ў нашую агульную святую справу.


БУДЗЕ ШКОЛА ІМЯ ЯНКІ БРЫЛЯ

Старшыні грамадскага

аб'яднання

"Таварыства беларускай мовы

імя Францішка Скарыны

Алегу Трусаву

Карэліцкім раённым выканаўчым камітэтам сярод мерапрыемстваў, якія распрацаваны ў сувязі з 90-годдзем славутага земляка, разглядаецца пытанне надаць імя Я. Брыля Турэцкай СШ-саду, адміністрацыя якой звярнулася ў райвыканкам з дадзенай прапановай.

Старшыня райвыканкама В.Л. Шайбак.



Сярэдняя школа-сад у вёсцы Турэц Карэліцкага раё-на, якой плануецца надаць імя Янкі Брыля - школа цалкам беларускамоўная.

Перад пачаткам наву-чальнага года школа знахо-дзіцца ў ідэальным стане, прынамсі знешне. Класы, калідоры, іншыя памяшканні зіха-цяць чыстатой, можна сказаць, стэрыльнасцю. Ваўсім відны клопат і дагледжанасць.

Усё афармленне выка-нана выключна на беларускай мове. У фае разгорнута вы-става вучнёўскіх работаў. Відаць, гэта тут звыклая з'ява.

Турэц знаходзіцца за некалькі кіламетраў ад брылёўскага Загор'я. У Загор'і ўжо больш за 10 гадоў сваёй школы няма, дзеці ходзяць у Турэц, таму Турэцкая школа, больш чым якая-небудзь іншая, мае падставы, каб насіць імя Народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля.

Засталося дачакацца рашэння райвыканкаму. Але будзем спадзявацца, што яно доўга чакаць сябе не прымусіць.

Наш кар.


Я і свет вакол мяне

Нараджэнне першага слова

Як ты дорага мне, мая родная мова!

Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!

Ты калісьці з калыскі мяне падымала

I вучыла ў бацькоў на руках гаварыць.

У жыцці маім слова найпершае «мама»

I цяпер для мяне сама міла гучыць.

Я па літарах родных вучыўся чытаць

I буквар для мяне быў жыцця палавінай,

Быў шчаслівы я роднаю мовай сказаць

Першы раз: «Беларусь, мая сонца - краіна».

Н. Гілевіч.

Дзіцячы свет - вельмі своеасаблівы свет. Менавіта там фармуецца характар чалавека, яго разуменне дабра і зла, пачуцця калектывізму і асабістай годнасці. Гэта там пачынаецца станаўленне будучых грамадзян сваёй Айчыны, адтуль прыходзяць у наш вялікі свет людзі, якія ўплыва-юць на працэсы развіцця цэлых дзяржаў. Таму дарослы, які знаходзіцца побач з дзіцем, нясе вялікую адказнасць за станаўленне адносін маленькага чалавекв да навакольнага асяроддзя.

Развіццё кожнай асобы грамадства немагчыма без такой надзейнай апоры, як родная мова, дзе адлюстроўваюцца ўсе тонкасці ўспрымання чалавекам навакольнага свету.

Першыя крокі, першыя самастойныя спробы штосьці зрабіць, першыя гульні і, нарэшце, першыя словы. Як чакаюць бацькі першага слова дзіцяці, як радуюцца яму!

Патрэбнасць дзіцяці ў моўных зносінах з дарослымі павінна ўвесь час падтрымлівацца дарослымі. Важную ролю адыгрывае пры гэтым выхаваўчая тактыка бацькоў, якія павінны падахвочваць дзіця выразна, па магчымасці ясна выражаць словамі свае жаданні - і толькі ў гэтым выпадку выконваць іх. Моўныя зносіны патрэбны не то-лькі для разумовага развіцця маленькага. Значную ролю яны адыгрываюць і ў развіцці маральных якасцяў.

3 другога боку развіццё мовы немагчыма без узбагачэння ўражанняў малога, без знаёмства яго з шырокім колам прадметаў і з'яў акаляючага асяроддзя, без авалодання дзеяннямі з рэчамі. Гэта аснова для засваення значэння слоў.

Новыя словы і выразы трэба ўводзіць так, каб дзіця разумела іх сэнс. Трэба з самага пачатку прывучаць дзяцей да таго, што за словамі і выразамі, якія ён выкарыстоўвае ў асабістым маўленні, стаіць канкрэтны змест.

Многія бацькі лічаць, што дзіця хутчэй пачне размаўляць, калі яму прапанаваць слоўны ўзор: "Скажы - лыжка, скажы - кніга, скажы - сабака" і г.д. I да вялікай радасці бацькоў малы ўжо ў 8-9 месяцаў пачынае выразна паўтараць за дарослым тыя ці іншыя словы, здзіўляючы дарослых "незвычайнымі здольнасцямі". Гэта адзін з прыёмаў (механічны паўтор) развіцця слоўніка дзяцей у раннім і малодшым дашколь-ным узросце. Вельмі важна улічваць псіхалагічныя асаблівасці развіцця дзяцей гэтага ўзросту: прапаноўваць для паўтору простыя словы, якія складаюцца з 1-2 складоў, не выкарыстоўваць словы абстрактнага паходжання.

Слова. якое дарослы прапануе дзіцяці паўтарыць, павінна суправаджацца нагляд-насцю: прадметам, цацкай, малюнкам. Немаўлятка павінна суадносіць гучанне слова з яго адлюстраваннем - так адбываецца асэсаванае ўсведамленне слова, як моўнай адзінкі.

Замацаваць словы ў актыўным слоўніку дзіцяці дапамагаюць спецыяльныя гульні і практыкаванні. Пра гэта будзе размова далей. Нам вядома, што словы ў актыўную мову пераходзяць з пасіўнага слоўніка. Таму з самага ран-няга ўзросту дзеці павінны чуць вакол сябе родную мову. Нават калі бацькі недастаткова валодаюць роднай мовай, ад-чуваюць сябе няўпэўнена ў зносінах на роднай мове, трэба пачынаць з асобных слоў на аснове той мовы, якой вы звычайна карыстаецеся. У авалоданні роднай мовай вам значна дапаможа мастацкае слова. Казкі, вершы, песенькі, забаўкі заўсёды прыцягваюць увагу маленькага слухача. Выкарыстоўваючы кнігі з яркімі адлюстраваннямі, якія выдаюцца спецыяльна для маленькага "чытача", дарослы зможа падтрымаць цікавасць да роднай мовы,

Падбіраючы тэксты для чытання, расказвання абавязкова звяртаем увагу на зразумеласць зместу. Пры гэтым важна, каб размова ішла пра знаёмыя маленькаму слухачу прадметы, з'явы. Вершаваныя творы дапамагаюць прыцягваць увагу да асаблівасцяў гучання роднай мовы, яе мілагучнасці. Рыхтуючы дзіця да сну, маці спявае:

Спі, засні, мая дзетка,

Птушкі ўжо заснулі,

Спі, засні, мая дзетка,

Люлі, люлі, люлі.

Спі сыночак міленькі,

Мой сыночак будзе спаць,

А я буду калыхаць.

А-а-а, а-а-а, люлі!

Успомні матулю сваю,

Як цябе люляла,

Як табе не раз у начы

Песеньку спявала.

А-а-а, а-а-а, люлі!


Люляю, люляю,

Я коціка налаю,

Каб ён да нас не хадзіў,

Цябе, дзетка, не збудзіў.

А ты, каток, пайшоў вон,

А дзетачцы аддай сон.

Ходзіць сон каля вакон,

А дрымота каля плоту.

I пытае сон дрымоту:

- Дзе мы будзем начаваць?

- Дзе хацінка цяпленька,

Дзе хацінка маленька.


А ты коценька-каток,

У цябе шэранькі хвасток.

Ты прыходзь к нам начаваць,

Будзеш Янку калыхаць,

А я шэраму катку

за работу заплачу -

Дам гарлачык малака

I кавалак пірага.

Люлі, люлі, люляшу,

Я дзіцятка калышу.

Нітачку звіваю,

Песеньку спяваю.

Што выведу нітачку -

Камару на світачку,

Застануцца кончыкі

Камару на штончыкі.


Люлі, люлі, дзеця

Ездзіла ў карэце

Зімою - ў вазочку

На сівым канёчку.

Ой, бычок мой бысенька,

Залатая лысінка,

Бадучыя рогі.

Тыпучыя ногі.

Ты паціхеньку хадзі

А дзіцятка не будзі.

На сучасным этапе значная ўвага ўдзяляецца выкарыстанню пальчыкавых гульняў. Так, вучоныя сцвярджаюць аб сувязі інтэлектуальнага развіцдя з развіццём рухаў. У свой час з кожным малым дарослы - бабуля, тата, маці выконвалі такія вядомыя практыкаванні як "Ладушкі, ладкі", "Сарока-варона", "Каза" і інш. А вось тэкст такой, менш вядомай нам гульні:

Ты, каза, каза

- Ты, каза, каза,

Ты, каза-дзераза,

Ты, каза, дзе была?

- Я, каза, каней пасла.

- А дзе коні?

- Міколка ўкраў.

- А дзе Міколка?

- У клець пайшоў.

- А дзе тая клець?

- Вадой пазаліло.

- А дзе вада?

- Быкі выпілі.

- А дзе быкі?

- Пад гару пайшлі.

- А дзе гара?

- Чэрві вытачылі.

- А дзе чэрві?

- Гусі падзяўбалі.

- А дзе гусі?

- У чарот паплылі

- А дзе чарот?

- Дзеўкі паламалі.

- А дзе дзеўкі?

- Замуж пайшлі.

- А дзе мужы?

- Пайшлі сена касіць.


Кую, кую ножку,

Паеду ў дарожку.

Трэба коніка каваць -

У дарожцы начаваць.

На галінках птушкі.

Зорачкі на кветках,

У калысках дзеткі.

Бяжыцьвожык - тупу-туп!

Сам калючы, востры зуб.

- Вожык, вожык, ты куды?

Ад якой бяжыш бяды?

Вожык лапкамі туп-тул!

Вожык вочкамі луп-луп!

Навакол пануе ціш.

Чуе вожык у лісці мыш.

Ён да лісця тапу-тап!

I лапкаю мышку - цап!


Кукарэку, певунок!

Пашый хлопцу кажушок,

Пашый штонікі з шаўкоў,

3 залаценькіх паяскоў.

I пашыў ён, і адзеў,

I ў люстэрка паглядзеў.

Зразумела, што сэнс не кожнага елова зразумелы для маленькага. Не трэба спрабаваць тлумачыць яго зараз. Як вядома, слуханне і разуменне - гэта першая ступень авалодання мовай. Таму, калі дзеці слухаюць дарослага, яны вучацца разумець пачутае, вучацца гаварыць па-беларуску. У дадзеным выпадку іншая мэта: вучыць дзяцей прыслухоўвацца да роднай мовы, вучыць пазнаваць яе сярод іншых, жаданне слухаць "мову бабулі". I не так важна. што бабуля гэтай мовай не карыстаецца сама. Больш значна выхаванне павагі да мовы той краіны, дзе ты нарадзіўся і жывеш.

А вось такую песеньку выконваць даросламу дапа-можа ўжо пасля шматлікага паўтору і немаўлятка, прагаворваючы радкі-паўторы па-сля кожнай страфы: ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю.

Іграў я на дудцы, ту-лю-лю!

Седзячы ў будцы, ту-лю-лю!

Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю!

Грае мая дудка: ту-лю-лю!

Пяе весялушка: ту-лю-лю! Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю!


Як іграла дудка, ту-лю-лю! Прыбег скакаць Юрка,

ту-лю-лю!

Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю!


А за Юркам - Янка,

ту-лю-лю!

А за Янкам - Танька,

ту-лю-лю!

Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю!

Такія і іншыя песенькі, гульні чуе немаўлятка ад самага нараджэння. Яны лашчаць слых, здымаюць стомленасць. Значэнне дзіцячага фальклору цяжка пераацаніць. Стагод-дзямі назапашаны выхаваўча-педагагічны досвед, адліты ў дасканалую мастацкую форму і выказаны паэтычным словам, спрадвеку выкарыстоўваўся ў выхаваўчых мэтах. 3 гэтай творчасці пачынаецца знаёмства чалавека з народным мастацтвам ва ўсёй ято складанасці і шматграннасці, з дапамогай яе адбываецца сацыялізацыя новага пакалення, працягваецца пераемнасць народных традыцыйных форм з пакалення ў пакаленне. Дзіцячы фальклор з'яўляецца першай школай мастацкага выхавання дзяцей, выхавання любві да свайго роднага, нацыянальнага, фармавання чалавека - прадстаўніка пэўнага этнасу, пэўнай нацыі.

На працягу дня дарослы, які знаходзіцца побач з маленькім чалавекам, можа выкарыстоўваць мастацкае слова. Вось напрыклад, калі маці корміць, або мые тварык, ручкі маленькага:

Жабяняткі

- Жабяняткі! Жабяняткі!

Хопіць вам рабіць зарадку!

Кліча мама Жаба дзетак:

- Напякла я вам катлетак,

Смачнай кашкі наварыла.

Ешце, пакуль не астыла!


Жабяняткі кашку з'елі,

З'елі ўсе катлеткі.

Вось харошыя якія

Ў мамы Жабы дзеткі!

Узялі па булцы з макам

I сказалі: - Мама, дзякуй!

Ай люлі, люлі, люлечкі,

Прыляцелі гулечкі,

Сталі яны буркаваць:

- Чым дзіцятка гадаваць?

- Пакарміце малачком,

Саладзенькім піражком.


Ладкі ладком,

Піражкі з мядком,

Кашка з алеем

Есці не умеем.

Не расказвала Аленка,

Ела суп ці ела кашу.

Лепш за ўсё яе сукенка

Нам сама пра ўсё раскажа.


Лапкай мяккай без вады

Умываюцца каты.

Мыюць вушы і насы,

I на спінцы валасы.

Так як мамы, так як таты

Мыюцца і кацяняты.


Коцік прачынаецца -

Лапкамі ўмываецца.

Кветка прачынаецца

Росамі ўмываецца.

Ну а мы з сястрычкаю

Мыемся вадзічкаю.

Мы ўзялі маленькага на рукі і паднеслі да акенца. А там!... Такі цудоўны свет! Шмат незнаёмага і вельмі хочацца даведацца, хто гэта і што ён робіць. Любое назіранне не будзе праходзіць моўчкі. Тлумачым дзіцяці ўсё, што прыцягвае яго ўвагу. Асаблівую засяроджанасць, а мы гэта ўжо заўважылі, выклікаюць прадметы, якія рухаюцца.

Верабейчык, верабей,

Шэранькая птушка,

Не чырыкай на вярбе,

Не будзі дачушкі.


Верабейчык скача, скача,

Яму холадна, няйначай,

Бо мароз трашчыць,

Бо сняжок блішчыць.


Белабока-сарока

Прыляцела здалёка,

Села ж яна на таку,

У яе хвосцік на баку.

Ах ты, мая птушачка,

Ах ты, шчабятушачка!

Хораша ты пела,

Куды ж паляцела?


А коцічак шэранькі,

Яго хвосцік беленькі,

Беленькі жывоцік,

Пабег, пабег коцік

У поле гуляць,

Дзяцей забаўляць.

За ім следам кошка,

Кошка-беланожка.

Кукарэку певунок,

Залаценечкі чубок,

Пад паветачку пайшоў

Курку-рабку там знайшоў.

Пачаў курку пытаць,

Ці ўмее чытаць,

- Не чытаю, не пішу,

Толькі яйкі нашу.

Штодзень дзецям нашу

Аж па цэлым кашу.


Апсік, апсік, каточак,

Не хадзі ты ў садочак,

I не тапчы кветачак,

I не будзі дзетачак.

Няхай кветачкі цвітуць,

Няхай дзетачкі заснуць.

Люлі, люлі, дзеткі спаць,

А я буду калыхаць.

Пахмурнае надвор'е, ідзе дождж, паклічам сонейка:

Сонейка-сонца,

Выгляні ў аконца,

Пасвяці нам трошку,

Дам табе гарошку.

Хіба ж можа дзяцінства быць без цацак? Якое цуда! Гэта цуда дапамагае пазнаёміць дзяцей з прадметамі навакольнага асяроддзя, робіць жыццё прыгожым і, безумоўна, садзейнічае развіццго мовы. Дарослы дае правільную назву цацкі, яе дзеянням. Расказвае гісторыю, верш пра цацку. Такія дзеянні носяць выхаваўчы характар: выхоўваюць спачуванне, дабрыню, добразычлівасць, беражлівыя адносіны да навакольнага асяроддзя, да тых, хто побач з табой, уменне сябраваць.

Мішку скінулі з канапы,

Мішку адарвалі лапу.

Я яго адрамантую

I цукеркам пачастую.


Я свайму малому мішку

Пачытаю казку-кніжку.

Ён паслухае мяне

I ціхусенька засне.


Раз-два-тры, раз-два-тры, Мышаня глядзіць з гары,

Хоча сыру, слёзы лье,

Але коцік не дае.


Цераз плот, цераз плот

Жук ляціць у гарод

I гудзе, як самалёт.


Горкай, горкай, горачкай

Ішоў малы Ягорачка.

Ваўкоў не баяўся,

Страхаў не пужаўся.

Выразаў Ягорачка

Дудачку-свісцёлачку.

I свістаў ён птушачкай,

Птушачкай-пяюшачкай.

Горкай, горкай, горачкай

Ішоў малы Ягорачка.

Выхоўваючы малень-кага чалавека мы павінны памятаць, што "Засвойваючы родную мову, дзіця засвойвае не адны толькі словы... але бясконцае мноства паняццяў, поглядаў на прадметы, мноства думак, пачуццяў, мастацкіх вобразаў, логіку і філасофію мовы - і засвойвае лёгка і хутка, за два-тры гады столькі, што і паловы таго не можа засвоіць за дваццаць гадоў стараннай і метадычнай вучобы. Такі гэты народны педагог - роднае слова". (К.Д. Ушынскі.)

Вольга Рудзік, Лідскі каледж.


Што год наступны нам рыхтуе?

Пачынаецца новы навучальны год.

Якія змены нас чакаюць ?

Што прынясе гэты год у школы?

НАСТАЎНІК.іпfо інфармуе, аналізуе іробіць прагнозы.

Скароціцца колькасць беларускіх школ, а папулярнасць беларускай мовы сярод вучняў будзе расці.

Па словах старшыні Таварыства беларускай школы» Алеся Лозкі штогод мы губляем больш за 100 беларускамоўных школ па ўсёй краіне, асабліва спадае іх колькасць у вёсках. Вёска пачынае русіфікавацца, бо зачыняюцца малакамплектныя беларускамоўныя школы і дзяцей пераводзяць у буйнейшыя, навучанне ў якіх вядзецца на рускай мове. Захаваецца тэндэнцыя росту папулярнасці беларускай мовы сярод моладзі. Апошнімі гадамі адбываецца так званы «неафіцыйны рэферэндум»: усё больш абітурыентаў выбірае беларускую мову на ЦТ. Сёлета іх было 87 тыс, пры тым, што толькі 20 тыс. закончвалі школы з беларускай мовай навучання. У 2006 годзе ЦТ па беларускай мове здалі 75 тыс. абітурыентаў ВНУ, Гаварыць пабеларуску лічыцца модным сярод адукаванай моладзі. Кітайская мова будзе выкладацца ў школах усіх абласцей Беларусі. 3 20072008 навучальнага году плануецца арганізаваць выкладанне кітайскай мовы яшчэ ў 12 навучальных установах Беларусі. Гэта сталічныя гімвазія № 11 і СШ № 195, а таксама дзве школы Берасцейскай вобласці, адна школа Віцебскай, тры Гомельскай. Таксама адкрыюцца класы у Гарадзенскай аобласці, ідзе падрыхтоўка ў Магілёўскай і Менскай.

З'явяцца новыя падручнікі, добрыя і розныя.

Да 1 верасня для беларускіх школьнікаў падрыхтаваныя новыя падручнікі і навучальныя дапаможнікі. Упершыню выдаюцца навучальныя дапаможнікі па кітайскай нове для 2 класа і па курсе "Чалавек. Грамадства. Дзяржава" для 7 класа. Практычна ўвесь камплект падручнікаў для 3 класа будзе складацца з новых падручнікаў. Мінулыя падручнікі для 3 класа былі выдадзеныв ў 1999 годзе і мажна палічыць, колькі разоў аплацілі іх кошт бацькі з сваіх кішэняу. Для навучэнцвў чацвёртых класаў выдадзеныя падручнікі па курсе «Мая Радзіма Беларусь» і па замежных мовах. Выдадэеныя на базавым і падвышаным узроўнях навучальныя дапаможнікі для 10 клвса па прадметах навучальнага плану «Беларуская мова», «Беларуская літаратура», «Руская мова», «Замежныя мовы», «Гісторыя», «Алгебра», «Геаметрыя», «Інфарматыка», «Геаграфія Беларусі», «Фізіка», «Біялогія», «Хімія», «Мая прафесійная будучыня», а таксама новыя навучальныя дапаможнікі для 11 класа трэцяй мадэлі навучання. Можна парадавацца за дэетак і іх бацькоў. Але, паважаныя калегі, настаўнікам рана радавацца; як зазначыў Генадзь Пальчык, навучальнаметадычная літаратура да новых навучальных дапаможнікаў знаходзіцца «у працэсе падрыхтоўкі да выдання».

Арыгінальны падручніктрансформер распрацаваны па загадзе прэзідэнта.

ІІадрыхтаваны арыгінальны навучальны дапаможнік дпя старшакласнікаў «Беларусь краіна тваёй будучыні». У ім распавядаецца аб развіцці прамысловзсці, эканомікі, сістэмы адукацыі, сельскай гаспадаркі, таксама аб сацыяльнай сферы, культуры, прыродзе Беларусі. Міністр адукацыі адзначыў, што кніга будзе цікавая не толькі суайчыннікам, але і замежным чытачам. 1 верасня выданне паступіць у навучальныя установы рзспублікі і ў продаж. Новы навучальны год пакажа, чаму можна навучыцца, калі замесг падручніка прапануюць рэкламны буклет для замежнікаў.

За ЦТ давядзецца плаціць.

Мінадукацыі прапаноўвае ўвесці рэгістрацыйны ўнёсак за здачу ЦТ і скараціць тэрмін прыёму дакументаў. Па словах Аляксандра Радзькова, гэта падвысіць адказнасць абітурыентаў. Што тычыцца саміх тэставых заданняў, то будзе ўдасканальвацца іх якасць.

Узмоцніцца ідэалагічны ціск.

Падчас дакладу міністра адукацыі прэзідэнту закраналася пытанне пра ўзаемадзеянме Міністэрства адукацыі з грамадскімі арганізацыямі, у прыватнасці з БРСМ. (Ну, зразумела, што не з «Таварыствам беларускай школы»!). Значыць, школу чакае ўзмацненне ідэалагічнай працы, прынамсі на паперы.

Будуць пашырацца альтэрнатыўныя крыніцы адукацыі.

Рэпетытарства надалей застанецца крыніцай даходаў разумнага настаўніка. Пра рзформу адукацыі гаварыць скончылі, тым часам як прызначэнне адукацыі рыхтаваць да зменлівага жыцця. Таму павялічыцца попыт на пазасістэмную адукацыю, якая больш адпавядае патрабаванню часу. У Беларусі ўжо ёсць досвед пазасістэмнага існавання цэлых школаў, як, напрыклад, Гуканітарны ліцэй імя Я. Коласа.

Узрасце вага нефармальнй адукацыі, накіраванай на падрыхтоўку да ЦТ, вывучэнне замежных моваў, інфарматыкі ды простае «падвышэнне бала атэстата». Акрамя таго, еўрапейскія краіны, дзе адукацыя значна таннейшая за беларускую, адчынілі свае навучальныя ўстановы для беларусаў. У моладзі будае больш магчымасці выбару, дзе і чаму вучыцца.

Беларускі настаўнік значна памаладзее.

Прымусовае размеркаванне патрабуе месцау. Болей за 500 маладых спецыялістаў пачнуць працу толькі ў менскіх школах. Сярэдні ўзрост сталічнага настаўніка 47 гадоў. Магчыма, для расчысткі тэрыторыі будзе выкарысгоўвацца і кантрактная сістэма. Усё часцей кантракт ужываецца як сродак пазбавіцца ад іншадумцаў. Але пазбаўленне афіцыйнай працы ў школе турбуе прафесіяналаў ўсё меней і меней. Яны вызваляюцца ад пісаніны, сталовак, ды ідэалагічных накачак і займаюцца... адукацыяй.

Актыўны настаўнік будзе мець больш магчымасцяў для прафесійнага і асабістага росту.

Міжнародныя адукацыйныя фонды, грамадскія арганізацыі робяць намаганні, каб беларускі настаўнік не пачуваўся ізаляваным ад цывілізаванай адукацыйнай прасторы. Сёлета будзе больш магчымасцяў прыняць удзел у семінарах, конкурсах, міжнародных канферэнцыях і стажыроўках. Зразумела, прымушаць і выдаваць загад на гэтыя мерапрыемствы ніхто не будзе усё залежыць ад нашага жадання, паважаныя настаўнікі.

Падрыхтавала Алена Чмель.


Л. Баршчэўскі пра беларускую школу: "Гэта вяртанне да савецкага часу"

Перад новым навучальным годам з філолагам, перакладчыкам і выкладчыкам Лявонам Баршчэўскім гутарыць Валер Каліноўскі, карэспандэнт Радыё Свабода.

- Вы палітык, педагог, перакладчык... Што з гэтага для вас найбольш важнае?

Баршчэўскі:

- Я лічу сябе філолагам шырокага профілю, такіх у нас не так многа - у нас усе вузкапрофільныя... Бывае, што акадэмік не ведае ніводнай мовы, не можа на ёй гаварыць... Такія выпадкі ў нас у гісторыі ёсць. Я ў аднолькавай ступені цікаўлюся і мовазнаўствам, і літаратуразнаўствам. Мая мэта хутчэй - рабіць гэта папулярна, чаму я і займаюся выкладчыцкай дзейнасцю. Праца з людзьмі мяне заўсёды найбольш цікавіла.

- Як вы лічыце, куды зараз рухаецца беларуская школа? Чаго ёй бракуе?"

- У сэнсе кадыфікацыі і стварэння мноства нарматыўных дакументаў беларуская школа перасягнула ўсе патрэбныя межы. За апошнія 10 год створана такая колькасць дакументаў міністэрствамі, падначаленымі структурамі, што ў іх ужо цяжка разабрацца.

Што да зместу і ўзроўню адукацыі, то, на жаль, мушу канстатаваць, што ён падае. Вучні сярэдняй школы слаба арыентуюцца ў элементарных рэчах, на выпускных экзаменах у школах ідзе суцэльнае спісванне і карыстанне шпаргалкамі... Гэта проста вяртанне да савецкага часу, калі ясна было, што не адукацыя вызначае будучыню чалавека, а тое, якія ў яго сувязі, наколькі ён блізкі да ўлады... Адсюль ідзе дэградацыя.

Няма адкрытасці, свабоднай прэсы, якая пісала б пра гэтыя недахопы, а калі так, то хвароба заўжды разрастаецца... Ужо некаторыя матэрыялы міністэрства адукацыі ідуць пад грыфам "для службовага карыстання"...

Параўнайце - у Польшчы, дзе строга здаюць выпускныя іспыты, вынікі экзаменацыйных работ правяраюць настаўнікі іншай школы, каля 20% не здало выпускныя экзамены... Гэта значыць, што да іх аб'ектыўна паставіліся. А ў нас 100% здаюць, ды яшчэ з адзнакамі, якія, мякка кажучы, не адпавядаюць іх сапраўднаму ўзроўню, што выяўляецца падчас уступнага тэставання, уступных іспытаў у ВНУ".

- Ці сапраўды настаўнікі такія жорсткія да вучняў, як казалі ў апытанні?

- Вы ж разумееце, настаўнікаў, пачынаючы з педагагічнай установы, трымаюць як галоўных ідэалагічных работнікаў, як за савецкім часам... Галоўнае - дагадзіць начальству, а які ты спецыяліст - ужо не важна. Адсюль, на жаль, не самы лепшы кантынгент у нас ідзе паступаць у педагагічныя ўстановы. Прарыў быў у першай палове 1990х гадоў, калі нашыя лепшыя выпускнікі паступалі ў установы, звязаныя з педагогікай... Але гэта быў вельмі кароткі перыяд.

Цяпер, на жаль, прыходзяць людзі, якім часта давяраць дзяцей і не варта было б - проста боязна... Людзі жорсткія, абыякавыя, эгаістычныя прыходзяць працаваць у школы, і ўсё гэта адбіваецца на псіхалагічным клімаце, на ўзаемаадносінах. Педагогіка - гэта перш за ўсё сістэма ўзаемаадносін. Найлепшы падручнік па педагогіцы, я заўжды гэта кажу, гэта кніга Дэйла Карнэгі.

- Чаму вы асабіста навучыліся за 4 гады "падпольнага" існавання Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю?

- Я асабіста навучыўся большай творчай свабодзе і фантазіі. Трэба заўсёды прыдумляць, у залежнасці ад сітуацыі, што можна зрабіць, як выкруціцца... І гэта не павінна адбівацца на якасці заняткаў... Ніякіх нечаканасцяў ужо няма, і гэта галоўнае.

- Ці збіраецеся вы ўдзельнічаць у конкурсе "Адзін дзень у БНР - 2008"?

- Я даўно ўжо не прымаў удзел у ніякіх конкурсах, хаця хто ведае...

- А ў вас ёсць нейкае ўяўленне пра гэта, што было б у 2008 годзе, калі б захавалася БНР?

- Было б у людзей больш адчування каштоўнасці свабоды, бо гэтую свабоду нішчылі паслядоўна і працягваюць нішчыць па сёння ва ўсіх іпастасях існавання нашай краіны - у Савецкай Беларусі, у Заходняй Беларусі, пры нямецкай акупацыі і пасля 1994 году.

Мой дом - прыволле зорнай далі

Ля вытокаў творчасці песняра

Усё пачалося калісьці з размовы, пачутай ў прыгарад-ным аўтобусе, што накіроўваўся з Менска ў Лагойскі раён.

- Чулі? Ў Беларучах настаўніца жыве, Таісія Сяргееўна, яна ў школцы загадвае літаратурным і краязнаўчым музеем, і ўсё пра Янку Купалу ведае.

Мясцовыя жыхары падказалі, як знайсці знакамітую школку, што носіць імя народнага паэта, і настаўніцу, закаханую ў сваю працу. Дамок яе крыху далей ад рэчкі Вячы, што ўецца паміж далінай і ўзгоркамі. Старыя дубы, ліпы і ясені памятаюць даўнюю мінуўшчыну.

Сёлета, на 125-годдзе Янкі Купалы, мы зноў паехалі да Таіссіі Сяргееўны разам з юнакамі. Як дамовіліся, яна ўжо чакала нас на ганку школы, хоць кропелькі дажджу сцякалі з парасона.

Беларуцкая сярэдняя школа імя Янкі Купалы - незвычайная. Знаходзіцца яна на лясной палянцы сярод раскідзістых шумлівых сосен каля шашы. Кветнічак, драўляныя і каменныя кампазіцыі сустракаюць падарожнікаў. Школе 142 гады. На сцяне змешчана мемарыяльная дошка з барэльефам вялікага песняра і прарока.

Ля самага ўваходу ў калідоры сустракае сам Купала, вылеплены з гіпсу, а гісторыю яго жыцця распавядаюць багата аформленыя стэнды на сценах. Усё гэта зроблена рукамі настаўнікаў, вучняў і мастакоў.

Наша экскурсія пачалася з музея. Тут захоўваюцца шматлікія матэрыялы пра жыццё і творчасць народнага паэта, падручнікі, якімі карысталіся вучні ў тыя часы, першыя асобнікі Купалаўскіх выданняў і рукапісы самаго паэта. Ёсць тут этнаграфічны куток з хатнімі прыладамі лапатай для выпечкі хлеба, маслабойкай, спарышом. Капыл, драўляны і вуглёвы прас, усё гэта жыва адлюстроўвае быт таго часу.

Апантаны беларусазнавец і энтузіяст, Таісія Сяргееўна Каранда, распачала свой аповед з гісторыі вёскі, дзе прайшло таксама і яе дзяцінства.

Лагойшчыну называюць беларускай Швейцарыяй за яе пагоркі, пакручастыя горы, з якіх бягуць ручаі і рачулкі. Кажуць, што вёска вядзе назву ад трох крыніц, што збягалі з Салаўінай гары, зліваючыся ў адзіны ручай. Ад бурнай пеністай вады і белага квеценю чаромхі ручай называлі Белым, а вёску Беларучамі. Іншыя даследчыкі лічылі, што такое імя далі паселішчу за белыя рукі жанчын, што вырабляюць далікатныя, ажурныя сурвэткі і ткуць каляровыя посцілкі.

Летась мястэчка Беларучы адзначала сваё 455годдзе. Належала яно да Лагойскага павету і было ўпрыгожана дзвюмя храмамі - праваслаўным і габрэйскім. Пад час вайны з французамі праз мястэчка праходзіў М. Кутузаў з войскамі і рапартаваў аб паспяховым пераследзе французаў.

У ХIХ стагоддзі тут праводзілі раскопкі графы Тышкевічы. Яны знайшлі старажытныя кубкі і бранзалеты, колцы і кераміку. Калісьці на пастаменце сярод вёскі, стаяў помнік Аляксандру II, але ў савецкія часы яго знеслі разам з фундаментам..

Бацькі Янкі Купалы - Бянігна Іванаўна і Дамінік Ануфрыевіч каля 20 год вандравалі па Лагойскім павеце. Дамінік Луцэвіч быў мудры, працавіты хлебароб шляхетнага паходжання. З жонкай Бянігнай і з сям'ю дзецьмі яны арандавалі зямлю і карміліся з гаспадаркі. Жылі яны ў вёсках Прудзішчы, Селішчы, Мачаны, Акопы, Бараўцы.

Тут уражліваму падлетку Ясю адкрыліся таямніцы прыроды, багацце песень і казак, "што сеюць па свеце дзівы і чары". Ён прыслухоўваўся да музыкі і песень мясцовых жыхароў, сам захапляўся ігрой на дудачцы і скрыпцы.

Ясь дапамагаў бацькам, але марыў вучыцца далей. Шмат чаго ён спасціг шляхам самадукацыі, з кніжкай не разлучаўся ні ў полі, ні ў лесе. Пятнадцать гадоў было Янку, калі ён прышоў да дырэктара Беларуцкай народнай вучэльні Мікалая Турчановіча. Першы дырэктар вучэльні быў вельмі ўражаны ўзроўнем падрыхтоўкі, кругаглядам і зацікаўленасцю юнака. Мікалай Хведаравіч акрамя агульнаадукацыйных прадметаў даваў сваім вучням навыкі па садаводству, пчалярству, дамаводству. Ён спагадліва ставіўся да сваіх навучэнцаў, прывіваў ім любоў да ведаў і беражлівыя адносіны да зямлі.

За тры зімовыя месяцы ў народнай вучэльні Янка Купала экстэрнам здаў іспыты на атэстат аб адукацыі. Пасведчанне Купалава потым згарэла, але для музея супрацоўнікі знайшлі такі ж атэстат яго таварыша. Захаваўся студэнцкі білет з адукацыйных курсаў Чарняева.

-А ведаеце, каго Я. Купала на танец запрасіў на выпускной вечарыне? пытаецца Таісія Сяргееўна. Апрануты ён быў пашляхетнаму: у ботах, вышытай кашулі і ў скуранцы. Запрасіў ён бабку Марылю Сцяпанаўну ў саматканай світцы. Яна тут жыла недалёка, на месцы яе хаты ўнук цяпер пабадаваў новы дом. Пра гэты факт узгадаў у сваёй кнізе "Дарагія мае землякі" В. Шырко.

З Купалам у сэрцы

Т.С. Каранда прыехала працаваць ў школку больш за дваццаць гадоў таму. Па прыкладу яе маці, што была старшынёй сельскага савета вёскі Лагаза, ёй хацелася больш зрабіць для людзей. Да Таісіі Сяргееўны далучыліся настаўнікі матэматыкі, геаграфіі, фізікі, біялогіі. Яны арганізавалі драматычны гурток, агітбрыгаду, ездзілі па вёсках з чытаннем вершаў, ставілі п'есы.

У 1957 годзе быў адкрыты класмузей, а ў 1998 была створана літаратурнамастацкая экспазіцыя "Янка Купала і Беларучы". Кожны год для музея стварае новыя карціны мясцовая мастачка Зінаіда МалчанаваЗмітровіч. Дапамагаюць супрацоўнікі Менскага домамузея Купалы.

Склалася традыцыя кожны год ладзіць у Беларуцкай школцы сустрэчы з пісьменнікамі.

Былі тут Сяргей Грахоўскі, Эдзі Агняцвет, Сяргей Панізнік, Уладзімір Содаль.

Наведваючы родную Лагойшчыну, прыязджаў у госці Ніл Сымонавіч Гілевіч. З нагоды 50-годдзя "Вясёлкі" сустракаўся з дзецьмі Уладзімір Ліпскі. Настаўнікам ён падарыў вельмі спачувальную кнігу "Мама". Пісьменнік, уражаны ўбачаным ў школьным музеі, параіў настаўніцы напісаць кнігу пра гісторыю мястэчка. Тым больш, што летапіс жыцця вёскі, заснавання і дзейнасці школкі ўжо складзены падрабязны, аздоблены фатаздымкамі і аповедамі старажылаў.

(Нядаўна знайшлі новы матэрыял, што датычыцца часоў Вялікай Айчыннай вайны. Тут ў цэнтры вёскі пахавана Надзея Харчанка, сувязная партызанскага атрада. Мяркуецца, што тут ляжаць парэшткі лётнага экіпажа Мікалая Гастэлы. )

Сёння ў школцы вучыцца 85 дзяцей з навакольных вёсак, а у 1984 годзе іх было 564. Дзеткі старанныя, да вучобы ахвочыя. Таіса Сяргееўна не аднойчы ўдзельнічала з імі ў Міжнародным конкурсе "З Купалам у сэрцы". Старшакласніцы Аксана Краснашчок, Валянціна Міхайлоўская, Хрысціна Дамарацкая далучаюцца да ведання жыццёвых варункаў паэта і ладзяць экскурсіі па музею.

З настаўніцамі працы і біялогіі вучні вырабляюць з дрэва пано, скульптуры, глядзіш ужо ажыў каля школы стары карэнь, пафарбаваны, ператварыўся ў змея. Побач з'явіўся вясёлы лесавік, чарапашка з каменняў. Дзяўчаты займаюцца ў гуртах мяккай цацкі, вучацца дамаводству, выпечцы тартоў, шыццю, даглядаюць клумбы.

"Беларучы блакітныя, крынічка Беларусі",

адазвалася ўзнёслымі вершамі Эдзі Агняцвет. Крынічак тут не злічыць! Самая буйная крыніца вядома па ўсім наваколлі. Тут струмень выбіваецца з зямлі моцным фантанам. Куток гэты абнесены плотам, ёсць дзе прысесці вандроўнікам і адпачыць. Вада, як сведчаць даследаванні, надта мінералізаваная, таму жыхары навакольных лецішчаў набіраюць яе ў вялізныя бутэлькі.

Едуць у Беларучы хто па крынічную ваду, хто па фарбу ў краму. А калі будуць ведаць, што тут знаходзяцца купалаўскія мясціны, то захочацца і ім пастаяць каля дрэў, дзе ў задуменні спыняўся паэт, дзе любіў ён слухаць, "як льецца з сэрца з усмешкай, нівы спагадлівы голас".

Э. Оліна

На здымках: 1. Кампазіцыі з дрэва ўпрыгожваюць Беларуцкую сярэднюю школу імя Я. Купалы. 2, 3, 4. Экскурсію для гасцей вядзе Т.С. Каранда 7. Крыніца. Фота аўтара.


Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў верасні

Кузьміч Вольга Аляксандр. Еўстратоўскі Уладзімір Пар. Лазко Любоў Іванаўна Ліхашэрст Макар Васільевіч Барысенка Аляксандр Анат. Дземянцей Наталля Ермал. Курдзя Антаніна Юр'еўна Яшкін Уладзімір Уладзімір. Круглік Юлія Віктараўна Казак Мікалай Мікалаевіч Зяновіч Ганна Аляксандраўна Дэц Аксана Аляксандраўна Сідарчук Яўгенія Штанюк Наталля Аляксандр. Васільева Галіна Іванаўна Яфрэмаў Алег Анатольевіч Корбут Віктар Андрэевіч Ісаевіч Наталля Анатольеўна Бондар Юлія Сяргееўна Дробыш Алёна Сяргееўна Казлоўская Іна Іосіфаўна Дубоўская Кацярына Ісмаілава Тамара Якаўлеўна Ехілеўская Кацярына Леанід. Содаль Уладзімір Ілліч Гілевіч Ніл Сымонавіч Марозаў Валеры Шаміёнка Сяргей Эдуардавіч Васілеўскі Валянцін Піткевіч Алесь Пяткевіч Тамара Сымонаўна Баран Павал Кошчанка Уладзімір Алякс. Анісім Алена Мікалаеўна Дзмітрыева Зося Станкевіч Вячка Марук Мікалай Анатольевіч Даўгашэй Франц Мельнікаў Мікалай Алякс. Лызо Дмітры Сяргеевіч Збірэнка Алена Трапашка Аляксей Карценька Алена Краўчанка Ала Булаўская Марына Сухаверхая Кацярына Мін. Сідарэвіч Сяргей Паўлавіч Дуганаў Алег Міхайлавіч Чэчат Лілія Пятроўна Войніч Вікторыя Іосіфаўна Колас Уладзімір Георгіевіч Суднік Алена Вячаславаўна Петрыкевіч Валерый Міхайл. Жукоўскі Барыс Парфененка Вітаўт Васільев. Блажэй Дзмітрый Сяргеевіч Дрык Юлія Савостава Наталля Юр'еўна Батура Людміла Віктараўна Кузьміна Галіна Міхайлоўская Вікторыя Люд. Шэметава Вікторыя Сідар Павел Белакоз Алесь Ліцьвінчук Алена Мацулёў Мікалай Пракоп. Каладынская Вольга Эдвард. Сметаненка Аляксандр Кіенка Генадзь Іванова Вольга Аляксандр. Сенчанка Наталля Лужкоўская Юлія Юр'еўна Прыстаўка Яніна Ігараўна Грынько Вольга Ігараўна Лапухова Часлава Чаславаўна Калбасіна Ірына Купчык Мікола Анішчанка М.І. Чаркасаў Л.І. Коўзель Ян Уладзіміравіч Анацка Лявон Яўгенавіч Масла Марыя Паўлініч Ліза Галубовіч Зміцер Занкевіч Зміцер Сяргеевіч Булыга Анастасія Саламевіч Кацярына Алякс. Ляшкевіч Сяргей Іосіфавіч Ткачоў Максім Пацялежка Андрэй Краўцоў Андрэй Ваніслаўчык Дзмітры Пінчук Мікалай Фёдаравіч Дземідовіч Андрэй Усеня Уладзімір Мікалаевіч Якавец Т. Я. Вяргей Валянціна Баршчун Валянціна Дзмітр. Асіпенка Аляксандр Георг. Свяколкін Антон Віктаравіч Галянкова Альбіна Валер. Гайдучэнка Алег Сяргеевіч Флярко Сяргей Аляксандр. Шульчанка Вольга Анатол. Лысюк Марыя Паўловіч Наталля Юр'еўна Краснагір Аляксей Рыгорав. Мельнікава Зоя Пятроўна Новік Марыя Іванаўна Карповіч Сямён Іванавіч Станілевіч Б.А Лунёва Настасся Гідлеўская Людміла Лукашэнка Любоў Яўгенаўна Івашкевіч Іна Аксючыц Ганна Кашчэеў Алесь Суднік Арцём Станіслававіч Мацкевіч Васіль Васільевіч Багдановіч Алена Іванаўна Вочка Ірына Пятроўна Мусік Святлана Валянцін. Жук Мікалай Мікалаевіч Бубновіч Ніна Карэнька Зінаіда Іванаўна Гуркоў Алесь Уладзіміравіч Квандзель Таццяна Уладзім. Палухіна Марыя Аляксандр. Ярмушчык Антаніна Мудроў Вінцэсь Леанідавіч Мудрова Таццяна Жытко Канстанцін Іванавіч Барэйка Юрый Мікалаевіч Марцінкевіч Ганна Птушка Алена Міхайлаўна Пабірушка Таццяна Валер. Хляба Ігар Вітальевіч Дзягілеў Лявон Пянкрат Пётр Аляксеевіч Габрусевіч Сяргей Лапцік Валянціна Малочка Таццяна Зайка Антаніна Іванаўна Лагун Таццяна Сцяжко Канстанцін Ігаравіч Канановіч Алена Сарока Надзея Разжалавец Ніна Навумік Зінаіда Міхалькова Алена Рабкоўскі Валянцін Булатава Зоя Міхайлаўна Ісенава Марыя Барада Людміла Пранікава Тамара Дранец Алена Котчанка Уладзімір Кануннікаў Дзмітры Сярг. Данілюк Алег Іванавіч Дзям'яненка Ванда Баляслав. Рамашэўскі Барыс Іванавіч Сусла Мікалай Валянцінавіч Мурашка Надзея Жышкевіч Людміла Янкоў Дзмітрый Уладзіслав. Бізгень Людміла Марзалюк Ігар Сазонаў Анатоль Пятровіч Гадзюка Юрась Аляксандр. Пархамовіч Мікалай Сямён. Ганачарова Наталля Анатол. Івуць Валянціна Іванаўна Шпірыч Раіса Сяргееўна Смольнік Вольга Георгіеўна


Варта задумацца

Атрымаў ліст з Расіі ад свайго некалішняга аднакурсніка па інстытуту і засумаваў на свой беларускі лёс. Адрасат хваліўся, што набыў энцыклапедчынае выданне - "Русский патриотизм". Я не магу ўзрадавацца. Не магу таму, што падобнага выдання ў нас няма.

Расейцы, як французы, як італьянцы, як немцы не жывуць без свайго. Урад умее выхоўваць у грамадзян любоў да радзімы.

Успамінаецца нядаўняе выказванне студэнта, які вучыцца ў Пецярбурзе. На адным курсе з ім кітаец. Той заўсёды хваліцца". "А насэ луцсэ". Якой высокай якасці, скажам, расейскае не было б, а кітайскае, па словах студэнта, лепшае. І вырабы, і мова, і краіна.

Сёння на каго з нашых не глянеш - чужое на сабе носяць лекі таксама ў аптэках просяць замежныя. Аж брыдка!

А мы без патрыятызму. Нават тады, калі льготы ўрад адбірае, пакорліва маўчым. У ВНУ і школах выкладаюць на замежнай - маўчым, перадачы па тэлебачанні на замежнай - маўчым. Вы скажаце, гэта другая наша мова, афіцыйная. Запярэчу. Гэта не наша мова, яна навязана нам тымі, хто падлічваў галасы на рэферэндуме.

Некалі народны наш паэт Янка Купала пытаўся ў сваім вядомым класічным вершы: "А хто там ідзе?" і адказваў: "Беларусы" і патлумачваў, што яны хочуць людзьмі звацца. А людзі гэта - краіна, гэта - мова, гэта - патрыятызм. У народаў іншых дзяржаў ён ёсць. Памятаю чытаў: амерыканцы кожную раніцу вывешваюць свой сцяг. А мы нават у святы саромеемся гэта рабіць. Усё за нас дзяржава робіць. І сцягі вывешвае, і гаворыць за нас. Усё ад імя народа.

Калі суседняя Літва выдала першы том энцыклапедыі, то, па словах народнага пісьменніка Беларусі, славутага нашага празаіка Івана Шамякіна, на прэзентацыю таго першага тома сышліся, як на свята вучоныя, пісьменнікі, музыканты, мастакі, старыя і дзеці, настаўнікі. А ў нас? Напрыклад, газета "Советская Белоруссия" ні радка не дала аб выхадзе ні першага, ні апошняга тома.

І гэта таксама засведчыў у сваіх дзённіках той жа Іван Шамякін. Ці робіць гонар газеце такое замоўчванне?

Слова "патрыятызм" некаторыя атаесамляюць з нацыяналізмам. Не, гэта зусім розныя паняцці. Пра гэта варта задумацца.

Алесь Стадуб.


БАРАДУЛІН ДЛЯ ЯПОНЦАЎ

У Токіё накладам 1 тыс. асобнікаў выдадзеная кніга вершаў народнага паэта Беларусі ў перакладзе на японскую мову "Малітва ветру". У выданне ўвайшлі вершы паэта з яго беларускамоўных зборнікаў "Ксты" і "Быць", раней выдадзеных у Менску рымска-каталіцкай грамадой святых Сымона і Алены.

Менавіта за зборнік "Ксты" Рыгор Барадулін намінаваны на Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Зборнік "Малітва ветру" быў прэзентаваны ў Нагасакі 9 жніўня, у 62-ю гадавіну атамнай бамбардзіроўкі горада. А ў Менску прэзентацыя зборніка адбудзецца пры канцы верасня.

Радыё Свабода.


Па слядах літвы

Памяці Міколы Ермаловіча

(Працяг. Пачатак у ппярэдніх нумарах.)

Спіс можна дапоўніць далейшымі пошукамі ў на-зоўніцтве Мекленбургіі ды гэтага краю. На жаль, ужо знішчаныя шмат якія курганы ды гарадзішчы, прыкладам, каля хутара Гарадзішча, сёлаў Малое Гарадзішча і Вялікае Гарадзішча Ляхавіцкага раёна. На пачатку 80-х гадоў на паўднёвы ўсход ад сяла Гарадзішча Ганчароўскага сельсавету гэтага ж раёна, і над берагам прытока Шчары - рачулкі Свідроўкі, узвышалі-ся чатырохмятровыя валы, якія апаясвалі дзядзінец. Мясцовыя жыхары называлі гэтае гарадзішча Горадам. Вядомы беларускі археолаг М. Чар-няўскі, які даследаваў "Горад", пісаў, што "характар гэтага ўмацавання, а таксама меншыя валы, што знаходзяцца побач, указваюць на познесярэдня-вечнае фартыфікацыйнае збудаванне" (Памяць. Ляхавіцкі раён. С. 28.)

Але і на падставе пададзеных паралеляў назоўніцтва ды тапонімаў Смаленікі, Рач-каны можна прызнаць, насу-перак М. Косману, "пранікнен-не" ў край дрыгавічоў заход-неславянскіх перасяленцаў.

Этнатапонімы Рачканы і Смаленікі М.Косман не заў-важаныў. А ўяўныя "балцкія" тапонімы Літва і Літоўка Ля-хавіцкага раёна не маюць нічога агульнага з уяўным народам. Што да тапоніма Лотва, то яго нельга браць за этнатапонім. Але такога племя не было. Так, Нестар у пераліку народаў, якія жывуць у Падзвінні (і паводле А.Н. Насонава пла-цяць даніну Полацку (Насонов А.Н. «Русская земля» и об-разование территории древ-нерусского государства. М., 1951. С.154) , называе ліваў (либь), куршаў (корсь), зем-галаў (зимигола), латгалаў (летьгола) (Д.С. Лихачев. Ар-хеографический обзор списков "Повести временных лет". // Повесть временных лет. Ч. ІІ. М.-Л-д, 1950. С.160, 211) , але не падае лотвы.

Не згадваецца лотва і ў «Хроніцы Лівоніі» Генрыха Латвійскага, якому вядомыя "лэты або лэцігалы (лэты-галы)" (Генрих Латвийский. Хроника Ливонии. М.- Л-д, 1938. С.84) ды селы, "даннікі караля" (Тамсама. С. 104) , г.зн. кукенойскага князя Вячкі. Сучасны латышскі гісторык Т.Я. Зейдс падае формы назваў "этнічнага аб'яднання, якое Ноўгарадскія летапісы аба-значаюць як Лотыгола, лацін-скія - Letti ды Lettigalli, а хронікі, складзеныя на нямец-кай мове, - Letten" (Т.Я. Зейдс. Образование латыш-ской народности в отобра-жении письменных источни-ков. // Этнографические и лигвистические аспекты этнической истории балтских народов. Рига, 1980. С. 58) . Паводле Т.Я. Зейдса, назва Lothavia з'яўляецца як агу-льная назва Латвіі ў нямецкіх аўтараў ХVII ст. (Тамсама. С.60) . Яны адрознівалі ў гэтай краіне "зямлю ліваў, уласна Латвію (Lothaviam veram), Курляндыю і Земгалію" (Там-сама) .

Варта звярнуцца яшчэ да аднаго дакумента. Невядо-мы аўтар, верагодна, манах францішканец, пакінуў успа-міны пра сваю місію ў Яцвезь (у даступнай публікацыі: Ietu-ziam, Ietwesya), дзе хрысціў паганцаў. Ён прысутнічаў і на каранацыі Мяндоўга. Ва ўспа-мінах аўтар згадвае краі Zam-bie, Curlandia, Samoita, Liuonia, Hestonia, Bironia (Speculum. Volume LIV, № 4. Oktober 1979. C. 725) , але не згадвае Лотву.

Як уяўляецца, нельга ідэнтыфікаваць тапонім Лотва і з параўнаўча новай польскай назвай краіны латышоў - Lot-wa. Верагодна, Лотва Ляхавіц-кага раёна - звычайны тапо-нім. Так, прыкладам, у Мек-ленбургіі выяўлена падобная назва - паселішча Lothen II-56, паходжанне якой М. Ежова лічыць цмянай. Верагодна, назва ўтварылася ад слова лот, якое выводзіцца з лацінскага lоtus 'доля, частка'. Лот - гэта адзінка вагі, якая ўжывалася ў Заходняй Еўропе да ўводу там метрычнай сістэмы. Дарэчы, на нашых землях лот таксама быў вядомы. Прыкладам, на адным напрастольным крыжы (ён згадваецца ў альбоме Н. Ф. Высоцкай "Дэкаратыўна-пры-кладное мастацтва ХІІ - XVIII ст.". Мн., 1984. С. 75) ёсць надпіс "в немъ весу два фунта и четыри лоти".

І вёска Туркі не мае нічога агульнага з цюркамі, бо заснавалі яе не туркі, а заход-неславянскія перасяленцы з Мекленбургіі, дзе знаходзім некалькі падобных тапонімаў: D. Thurkow з акругі Мальхін, D.Тhurk каля Любека, Тurekе (у дакуменце 1242 г.) - ад праславянскага turъkov I-68, II-45.

Што да назвы Яцьвезь, то варта зноў нагадаць мерка-ванне М. П. Авенарыюса пра яцвягаў: яны былі пераважна паляўнічымі ды бадзягамі, а таму не пакінулі помнікаў археалогіі (Авенариус Н.П. Дрогичин надбужский и его древности. // Материалы по археологии России. № 4. Дре-вности Северо-Западного края. СПб. 1890. С. 34) . Сваё меркаванне, заснаванае на ўласных назіраннях, М. П. Авенарыюс пацвярджае мер-каваннем знакамітага З. Глё-гера, археолага, гісторыка, этнографа ды калекцыянера, які аб'ездзіў і апісаў "даліны рэк Буга і Бобра", ды, паводле ягоных словаў, "набываў тое, што выкопвалі ды знаходзілі ў маёй старонцы над Наравам" (Gloger Zygmunt. Encyklopedia staropolska ilustrowana. T. I. Warszawa, 1978. С. 2-3) , але "не ведаў асобных яцвяжскіх рэчаў" (Авенариус Н.П. Дро-гичин надбужский. С. 33) . (М.П. Авенарыюсу пра мову жыхароў гэтага рэгіёна святар Герман Тымінскі паведаміў, што ягоныя парафіяне з вёсак Галінды і Шкоць "размаўля-юць на адной і той жа бела-руска-польскай гаворцы" (Тамсама. С. 29.)

Да вызначэння сэнсу слова-тэрміна "яцвезь", вера-годна, найбольш наблізіўся фінскі даследнік Ёрма Койву-лехта, які аналізаваў шматлікія значэнні дзеяслова jaten 'па-лоць, вырываць' у нямецкіх дыялектах.

Е. Ахманьскі згадаў, што рускія князі ў XI - XIII стст. з рабаўнічых набегаў прывялі сюды палонных і па-садзілі на дзікіх абшарах. Але больш праўдападобна, што так учыніў Мяндоўг, князь літвы, пазней і навагарадскі князь, які, паводле летапісаў, часта хадзіў у ваенныя паходы. Гэта ён прыводзіў палонных з Дай-навы, Жамойці ды куршаў і сяліў іх у паўднёва-заходнім кутку Навагарадскай зямлі, забяспечваючы такім чынам дабрабыт свайго сына Рэпіха. (Цягам часу, а прайшло ўжо больш за сем стагоддзяў, на-шчадкі паселеных тут куршаў, дайнавы й жамойтаў цалкам асіміляваліся.)

Напрошваецца думка: а ці не тут, па-над Шчарай, была Мяндоўгава "сталіца" - горад Варута? На карысць такога меркавання сведчыць назоў недалёкага адсюль маёнтка Рэпіхава, названага, верагодна, так паводле ягонага першага ўладальніка, Мяндоўгавага сына Рэпіха. Не пярэчыць падобнай выснове і тапаніміка суседняга Баранавіцкага раё-на, дзе выяўлена больш за 30 падобных тапанімічных пара-леляў. Згадаем некаторыя паселішчы.

Бартнікі - Baartze, 1383, D. Barz а.Варэн І-88, D. Bartow а. Дэмін; Войкавічы - Weykeve, 1328, Hof Weckow а. Камiн; Гавенавічы - Gowense, 1353, D.Gowens а. Плён ІІ-55; Гра-бавец - Grabove, D.Grabau а. Пархім ІІ-17; Дамашэвічы - ад імя Domas', 1192, Domasca, 1232 ІІ-72; Душкаўцы - Du-zekowe, 1273, D. Dutschow а. Людвіглуст І-65; Жалезніца - zelezna, зямля па-над возерам Шверын І-68; Звераўшчына - Zweryn, 1282, D. Alt Schwerin а. Варэн ІІ-26; Карчова - Car-zowe, 1229, D.Kassau а. Оль-дэнбург І-86; Каўпеніца - Col-pine, 1230, D.Kulpin, княства Ляўтэнбург І-93; Колбавічы - Colbowe, 1305, D.Kolbow а. Людвіглуст І-92; Крашын - Krosyna, 1235 ІІ-52; Люшнева - Luchow кн. Ляўтэнбург І-70; Малахоўцы - Malachowe, 1284, D. Malchow а. Варэн ІІ-10; Новая Мыш - Moysenstorp, 1311 ІІ-73; Палонка - Polen-gowe, 1194, D. Palingen а. Шонберг І-62; Пянчын - Pent-zin, 1318, D.Penzin а.Гюстраў ІІ-24, D. Pentin а. Ростак; Сваротва - Zwartowe, 1265, D. Schwartau а. Эўцын І-89; Скро-бава - Skarbenowe, 1230, D. Scharbov а. Хагенаў І-89; Ста-лавічы - Stulowe, 1219, D. Stulow а. Ростак І-34; Стрэлава D. Schtrelow а. Дэмін; Цешаўля, Tesen, імя асобы, D.Tessin а. Шверын І-24; D. Teschow каля г. Тэтэраў; Чэрніхава - Tsarne-kowo, 1230, D. Scarnekowe І-89; Ямічна - Jamin, D. Jahmen а.Гюстраў І-40; Ярашова - Jaresowe, 1282 а. Гюстраў ІІ-14; Ясянец - назва ракі Jasenica (Jasenitz), якая ўпадае ў возера Dobbeztiner-See, 1274 І-27.

NB. Росшукамі ў на-зоўніцтве "незвычайна цікавага этнаграфічнага абшару" і Мекленбургіі пацвярджаецца факт перасялення палабскіх і паморскіх славянаў у Паня-монне. "Узаемапранікненне балцкіх плямёнаў і русі", як выяўляецца, - звычайнае пасяленне Мяндоўгам палон-ных.

Дык хто ж гаспадарыў у Панямонні?

Праблема вызначэння ролі заходнеславянскіх кала-ністаў ды іх ваяроў-літвы ў стварэнні Вялікага Княства Літоўскага не можа быць выра-шана без адпаведнай ацэнкі стану Навагарадскага княства, будучага каралеўства. Яшчэ паўстагоддзя таму пра такую дзяржаву ўвогуле не згадва-лася нават у падрыхтаванай Інстытутам гісторыі Акадэміі навук Беларусі двухтомнай "Гісторыі Беларускай ССР" (Мн., 1954). Не трапілі на старонкі гэтага выдання Га-радзенскае ды Ваўкавыскае княствы. Усе яны называліся агулам "невялікімі і слабымі феадальнымі княствамі за-ходніх зямель Русі", над якімі ўжо "ў ХІІ ст. усталявалі сваё панаванне" літоўскія князі (Гісторыя Беларускай ССР. Том І. Мн., 1954. С. 43 ), дру-жыны якіх, "выкарыстоўваючы ваенную слабасць Полацка-Мінскай зямлі, прыходзілі па ёй з канца ў канец" (Тамсама. С.56) . Далей апавядалася, што "аднаму з літоўскіх князёў… Міндоўгу ўдалося папарад-каваць сабе іншых князёў Літвы і захапіць заходнерускія землі ў верхнім цячэнні Нёмана. Гэтым быў пакладзены пачатак стварэння Літоўскай дзяржа-вы, сталіцай якой стаў заходне-рускі горад «Новгородок»" (Тамсама) . Цяпер жа некато-рыя навукоўцы з таго ж ін-стытуту адмаўляюцца бачыць у Навагарадку сталіцу Мян-доўга.

Гара і курганы Навагарадскай зямлі

Як ужо згадвалася, літве дазволілі асесці ў некат-орых кутках Полацкага кня-ства. Новыя жыхары абавяза-ліся вартаваць ягоныя межы, а таксама ўдзельнічаць у ваен-ных паходах полацкіх князёў, што пераканаўча давёў Мікола Ермаловіч (М.І. Ермаловіч. Па слядах аднаго міфа. Мн., 1989. С. 44) . Цягам часу, як і варта было чакаць, вайсковую моц ваяроў-літвы пачалі выкары-стоўваць іх суседзі. Прыкла-дам, з літвой (верагодна, той, якая асела на рацэ Бярэзіне Нёманскай) менскі князь Вала-дар Глебавіч у міжусобнай барацьбе нанёс у 1162 г. цяжкае паражэнне свайму стрыечнаму брату, сыну ягонага дзядзькі Барыса-Рагвалода (Мікола Ермаловіч. Старажытная Беларусь. Мн., 1990. С. 153) , полацкаму князю Рагвалоду (М.І. Ер-маловіч. Па слядах аднаго міфа.С. 45).

Дарэчы, паводле Т. Нарбута, Глеб Менскі ў 1116 - 1119 гг. рабіў паходы на літву (Мікола Ермаловіч. Стара-жытная Беларусь. С. 170) . А расійскі гісторык В.Тацішчаў пісаў, што Глеб Менскі ваяваў з Навагарадкам (Тамсама) . Калі гэтыя летапісныя паведам-ленні сапраўды датычаць ад-ных і тых жа падзей, то супя-рэчнасці ў гэтых паведамленнях няма, бо, ваюючы з Навага-радкам, трэба было біцца з ягонымі ваярамі-літвой. Тая літва, якая жыла ў Верхнім Панямонні, належала, як пісаў М. Стрыйкоўскі, Навагарад-cкаму княству. Гэта пацвяр-джае і шмат разоў цытаваная звестка Галіцка-Валынскага летапісу пра "літву Мендога Ізяслава Новогородьского" - Мяндоўгавых ваяроў-літву, якія служылі ў Навагарадскага князя.

Важна адзначыць, што ў летапісах няма згадак пра набегі літвы на Навагарадак, а таксама і на Гародню, Пінск, Тураў. А спакусіцца было на што. Высокі ўзровень экана-мічнага і культурнага развіц-ця старажытнага Навагарадка ды іншых нашых панямонскіх гарадоў, пацвердзілі археолагі (Гуревич Ф.Д. Древности Бе-лорусского Понеманья. М., Л-д. 1962; Гуревич Ф.Д. Гра-мотность горожан древне-русского Понеманья. // Крат-кие сообщения Института археологии. Вып. 135. М., 1973; Тарасенко В.Р. Раскоп-ки городища "Шведская Го-ра" в Волковыске в 1954 г.// Материалы по археологии БССР. Т. 1. Мн., 1957. С 279; А.А. Трусаў, В.Е. Собаль, Н.І. Здановіч. Стары замак у Гро-дне ХІ - ХVІІІ cтст. Мн., 1993. С. 76) . Не выпадкова менавіта паводле літоўскіх (беларуска-літоўскіх) летапісаў жамойцкія (чытай: літоўскія) князі зай-маюць Наваградак "без роз-ляня крыві". Што праўда, такі супакойны чын храністы тлу-мачаць папярэднім спуста-шэннем Навагарадка мангола-мі, чаго ніколі не было (доказы разглядаюцца ў іншым раз-дзеле). Ды летапісны радок "а гды перешли Немен, нашли в чотырох милях гору крас-ную" (ПСРЛ. Т.32. C. 19) уско-сна сведчыць, што балты (жа-мойты) тут раней не жылі, прынамсі, напачатку другога тысячагоддзя.

"Ужо з другой паловы першага тысячагоддзя паўд-нёвая і паўднёва-ўсходняя ча-сткі Беларускага Панямоння засяляюцца славянскім насе-льніцтвам" (Гуревич Ф.Д. Дре-вности Белорусского Понема-нья. М., Л-д, 1962. С. 144) . Славяне засведчылі сваю пры-сутнасць курганамі. Вядомая даследніца Ф.Д. Гурэвіч, аўтар кнігі "Древний Новогрудок" адзначыла: "Верхняе Панямон-не было літаральна насычана курганамі, што сведчыць пра гушчыню насельніцтва" (Там-сама. С. 96) . У 1955 г. падчас археалагічных пошукаў ва ўсходняй частцы Гарадзенскай вобласці былі выяўлены 24 курганныя могільнікі, дзе былі падоўжаныя і доўгія курганы (Гуревич Ф.Д. Археологичес-кая разведка 1955 г. в Поне-манье. // Вопросы этнической истории народов Прибалти-ки. М., 1959. С. 240) . (Некато-рыя з іх насыпаны ў VI - VII стагоддзях, відаць, над магіламі крывіцкіх волатаў - не выпад-кова ж яны доўгія.) Вядомы расійскі археолаг А.А. Спіцын яшчэ ў 1903 г. прызнаў па-доўжаныя і доўгія курганы характэрнымі помнікамі мена-віта крывіцкага насельніцтва (Спицын А.А. Удлиненные и длинные русские курганы. // Записки отделения русской и славянской археологии Рус-ского археологического обще-ства. Т. V. СПб, 1903. С. 198-199) . "Доўгія і падоўжаныя курганы… Панямоння анала-гічныя такім жа курганам, распаўсюджаным… на захадзе да Віслы" (Тамсама. С. 144) . З такім меркаваннем Ф.Д. Гу-рэвіч згодны і В.В. Сядоў (Седов В.В. Восточные Сла-вяне в VI - XIII вв. М., 1982. С.55) . Такім чынам, мы маем яшчэ адно сведчанне перася-лення заходніх славянаў, у гэтым выпадку - крывічоў, на землі Панямоння.

Мноства курганоў з пахаваннямі, што ўласцівыя дрыгавічам, ёсць у наваколлі Навагарадка (Павлова К.В. Раскопки курганов у д. Горо-диловка. // Краткие сообщения Института археологии. Вып. 135. М., 1973. С. 57; Гуревич Ф.Д. Археологическая развед-ка 1955 г. в Понеманье. С. 244; Cehak-Holubowiczowa H. Slo-wiaсskie cmentarzysko kurha-nowe kolo wsi Platowo w po-wiecie i wojewуdzstwie Nowo-grуdzkiem Ateneum Wileсskie. Rocznik XIII. 1938. Cтр. 193-194).

Навагарадак - цэнтр дрыгавічоў і крывічоў

Грунтоўныя раскопкі ў Навагарадку правяла Ф.Д. Гурэвіч. Пра вынікі сваіх раскопак яна напісала ў кнігах "Древний Новогрудок" (Л-д, 1981) ды "Летапісны Навагра-дак" (Санкт-Пецярбург - Наваградак, 2003) . У гэтых надзвычай важных дзеля па-знання нашай старажытнай сталіцы манаграфіях пададзены шматлікія ўнікальныя знаход-кі. З тых археалагічных ад-крыццяў вынікае і шэраг геапа-літычных высноваў. Першая: узнікненне Навагарадка нельга звязваць з дзейнасцю кіеўскага князя Яраслава Мудрага. Ф.Д. Гурэвіч пераканана, што гэты старажытны горад існаваў задоўга да таго, як упершыню згадваецца ў летапісе (Гуревич Ф.Д. Древний Новогрудок. Л-д, 1981. C. 5) . (Відавочна, яна мела на ўвазе запіс пад 1044 г. у Сафійскім Першым летапісе). Прынамсі, да канца І тысяча-годдзя неабходна аднесці час заснавання паселішча на тэры-торыі Малога Замка (Тамсама. С. 15) , г. зн. на ўзгорку каля цяперашняга мемарыяльнага кургана Адаму Міцкевічу. Тое паселішча-пасад, абнесенае на пачатку ХІІ ст. валам, стала вакольным горадам, забуда-ваным двухпавярховымі, ба-гатымі дамамі.

Другая важная высно-ва: у Навагарадку і наваколлі не было нават слядоў "балцкага субстрату". Ён (Навагарадак) "акружаны паселішчамі і кур-ганнымі могільнікамі з тыпова славянскім інвентаром" (Там-сама. С. 5) . Трэцяя. Знаходкі археолагаў даюць падставу гаварыць пра Наваградак ХІІ ст. як культурны, гандлёвы, прамыслова-эканамічны цэнтр дрыгавічоў, крывічоў ды пе-расяленцаў з заходнеславян-скіх, пераважна абадрыцкіх ды вялецкіх, княстваў. Эканаміч-наму развіццю спрыялі добра развітое земляробства на ўрад-лівай глебе, багатыя радовішчы балотнай жалезнай руды на абшарах Налібоцкай пушчы. Тут выраблялі жалеза і кавалі з яго разнастайныя рэчы. Далейшае эканамічнае і палі-тычнае развіццё Наваградка спрыяла аб'яднанню значнага абшару Верхняга Панямоння ў Навагарадскую зямлю (ПСРЛ., Т.2. Стб. 819) . Цягам некалькіх дзесяцігоддзяў межы "Новгородъские державы, над Немном лежачее" (ПСРЛ. Т. 32. С.25) , перасягнулі Прыпяць, Буг, Вілію ды наблізіліся да Падняпроўя.

Горад жалеза, золата, шкла і… алхіміі

Даследаваннямі Ф.Д. Гурэвіч выразна даказана, што да сярэдзіны XIII ст. Навага-радак дасягнуў надзвычай высокага эканамічнага і куль-турнага развіцця. Падчас рас-копак вакольнага горада, які знаходзіўся каля Навагарад-скага замка, выяўлена надзвы-чай багатая калекцыя жалез-ных вырабаў - блізу 1700 рэчаў земляробчага, гаспадар-скага, культурнага і вайсковага прызначэння. У будынках навагарадцаў знойдзена шмат незвычайна разнастайных на-канечнікаў дзідаў, стрэл, у тым ліку і белты - металёвыя стрэлы да арбалетаў. Як сцвярджае Ф.Д.Гурэвіч, па насычанасці жалезнымі вырабамі ў археала-гічных раскопах Наваградак - адзін з найбагацейшых гарадоў Усходняй Еўропы (Гуревич Ф.Д Древний Новогрудок. C. 138).

Ды ўсё ж асноўным рамяством у Навагарадку была апрацоўка каляровых і каштоўных металаў. Ф.Д. Гу-рэвіч мяркуе, што багацце і побытавую раскошу ў раска-паным ёю вакольным горадзе старажытнага Навагарадка можна вытлумачыць толькі вырабам і продажам дарагіх аздобаў мясцовых майстроў-злотнікаў (Тамсама. С. 156). Археалагічныя раскопкі за-сведчылі, што Навагарадак меў значныя гандлёвыя сувязі з іншымі беларускімі местамі (найбольш з Полацкам Ф. Гуревич. Древности Белорус-ского Понеманья. С. 111, 136, 140; Археологические откры-тия 1965 г. М., 1966. С. 168) , з паўднёварускімі, польскімі, нямецкімі гарадамі, а таксама з Візантыяй, з краінамі Сярэд-няга і Блізкага Усходу, мена-віта, з Іранам і Сірыяй (Гуревич Ф.Д Древний Новогрудок. C. 138, 151). Высокі ўзровень развіцця гандлю асабліва здзіў-ляе, бо Навагарадак не стаяў на сплаўнай рацэ, як, скажам, Полацк.

Навагарадак, першая сталіца "державы, над Немном лежачее", якую пазней будуць называць Вялікім Княствам Літоўскім, яшчэ ў XII ст. стаў не толькі ўнікальным паводле багацця горадам, але і значным культурным цэнтрам з сваім адметным архітэктурным аб-ліччам. Яго вызначаў, перш, велічны замак. Ці ж не на яго ўзораваліся дойліды, якія будавалі каля замкавых сценаў "звычайнае" жытло!? Падчас раскопак навагарадскага ва-кольнага горада, пры даследа-ванні пласту XII-XIII стст. археолагі ўбачылі рэшткі не-звычайных пабудоў. Даследні-каў уразіла ўсё: іх вялікія памеры (плошчай да 100 кв. м), наяўнасць цэглы і ваконнага шкла, што траплялася сярод рэшткаў пабудоваў (Тамсама. С. 5) ; разнастайны рыштунак, металёвыя і точаныя з касці пісалы, кніжныя зашчапкі, шматлікі багаты посуд, скро-невыя колцы, пярсцёнкі, шкля-ныя пацеркі, бранзалеты, кар-чагі-амфары (Малевская М.В. Амфоры Новогрудка ХІІ - ХІІІ вв.// Тезисы докладов и кон-ференций по археологии Бело-руссии. М. 1969) . Археолагі адкапалі тут і ўнікальныя рэчы: "шкляніцу Ядзвігі" (пра яе будзе гаворка ў раздзеле "Ка-ранацыя Мяндоўга") і посуд алхіміка - бутлю для "дэкан-тацыі".

Ф.Д. Гурэвіч у сваёй кнізе "Древний Новогрудок" згадала пра знаходку ў "пабу-дове № 5" шматлікіх шкляных друзак (Гуревич Ф.Д Древний Новогрудок. С.58 ). З тых кавалачкаў удалося скласці бутэлечку вышынёю 9,5 см з круглым тулавам" (Тамсама) і падала яе выяву. Даследніца заўважыла самае незвычайнае ў "канструкцыі" бутэлечкі - нешырокую складку высту-пам у сярэдзіну пасудзіны і выказала меркаванне, што так зроблена спецыяльна, каб затрымваць частку змесціва. Падрабязней пра загадкавую бутэлечку напісала даследніца Джанпаладзян Р.М. (Джанпо-ладян Р.М. Лабараторная посуда армянскога алхимика. // Советская археалогия. 1965. № 2. С. 215) . Даследніца па-цвярдзіла меркаванне, што гэтая пасудзіна выкарыстоў-валася алхімікам для дэканта-цыі (сцэджвання) асадку, які мог утварыцца ў выніку ней-кай хімічнай рэакцыі. Вера-годна, да посуду алхіміка можна залічыць і знойдзены ў 1958 г. у вакольным горадзе Навагарадка "танкасценны медны посуд з адагнутым вен-чыкам" (Гуревич Ф.Д Древний Новогрудок. C. 104) . Прынам-сі, Ф.Д. Гурэвіч нагадала, што кіеўскім археолагам у г.нз. "майстэрні «мастака»" трапі-лася такая ж пасудзіна, а слу-жыла яна, як мяркуюць наву-коўцы, для падагравання ней-кай сумесі. І ў Наваградку магла быць такая ж "майстэр-ня" мастака-творцы. Менавіта слова мастак - як адно з вызна-чэнняў алхіміка - найтрапней адпавядае духу стваральнасці, наватарскай дзейнасці тых сярэдневечных асобаў. "Алхі-мік - мастак, які кожны раз выштукоўвае адзінкавую рэч" (Рабинович В. Л. Алхимия как феномен средневековой куль-туры. М., 1979. С. 254) .

Ды што мог вышту-каваць навагарадскі алхімік?

Перш трэба сказаць, што алхімік з'явіўся тут не выпадкова. Навагарадку па-трэбен быў такі творца. Ён мог прыехаць аднекуль з Заходняй Еўропы, але мог вырасці і тут, у плённай атмасферы фенаме-нальнай духоўнай і матэры-яльнай культуры Навагарад-ка. Ім мог стаць адзін з май-строў-рамеснікаў, бо кажучы словамі Карла Маркса, існуе "арганічная непадзельнасць вытворчасці ідэй і вытворчасці рэчаў" (Тамсама. С. 6).

У раскопе г. нз. "пабу-довы № 16" вакольнага горада Навагарадка былі знойдзены кавалкі ваконнага шкла ды розных памераў гліняныя плі-ткі з жоўтай і зялёнай палівай (Гуревич Ф.Д Древний Ново-грудок. C. 82) , мноства кера-мічнага паліванага посуду. Рыхтаваць даволі складаныя рэцэпты рэчываў для палівы, а, магчыма, і для шкляных вырабаў маглі мясцовыя май-стры. Праўда, Ф.Д. Гурэвіч, называючы цудоўнай калек-цыю навагарадскага шклянога посуду, якая "не мае роўных сярод матэрыялаў іншых ста-ражытнарускіх гарадоў - больш за 100 рэчаў" (Тамсама. С. 152) , прызнае іх прывезе-нымі: "60 рускага, а 40 усход-няга паходжання" (Тамсама) . Паводле такога дзіўнага сцвер-джання вынікае: дзесьці выра-блялі шкляны посуд толькі для таго, каб павезці ў Навага-радак.

Навукоўцы шмат раз-важалі пра асаблівасці зной-дзенага ў Навагарадку шкла, рабілі складаныя аналізы, але так і не прыйшлі да згоды пра паходжанне некаторых шкля-ных рэчаў. Так, Б.А. Шалкоў-нікаў сцвярджае, што нават унікальныя кубкі былі мяс-цовага вырабу. Здзіўляе рэзкае пярэчанне самой Ф.Д. Гурэвіч. Яна прызнае, што для будын-каў вакольнага пасаду горада Навагарадка патрабавалася шмат шкла, і робіць выснову пра прывоз яго з Кіева (Там-сама. С. 150) . Але ў пераліку некалькіх усходнеславянскіх храмаў, якія мелі ашклёныя ваконныя рамы, Ф.Д.Гурэвіч не згадвае кіеўскія цэрквы (Тамсама. С. 123) . Ды, як вядома, "у ХІ - ХІV стст. шкляныя пацеркі выраблялі ў Гродне, у ХІ - ХІІІ ст. - у Навагарадку" (Энцыклапедыя Археалогія і нумізматыка Беларусі. С.492) . Выпадае сказаць, што і ў Навагарадку, дзе было ўсё ўнікальнае, маглі рабіць не толькі шкляныя пацеркі ды бранзалеты, але і шыбы для вокнаў.

Зрэшты, у любым вы-падку выпадае гаварыць пра дзейнасць пэўных дасведчаных асобаў, якія рыхтавалі паліву для керамічнага посуду, ды пра адпаведнае месца для іх працы. Зважаючы на шматлі-касць "унікальных" рэчаў, назавём тую "майстэрню" су-часным словам - хімічная лабараторыя. Бо дзе можна было рыхтаваць неабходныя мешанкі сыравіны, каб надаць, прыкладам, тым гарадзенскім шкельцам такія колеры? Трэба было мець пакой ці хоць бы нейкі куточак, дзе можна было распрацоўваць ды выпра-боўваць адпаведную тэхна-логію.

Такім чынам, мы маем падставу гаварыць, што і ў Навагарадку працаваў-чара-ваў алхімік. Тагачасныя алхі-мікі звычайна імкнуліся атры-маць золата. Але золата ў навагарадцаў хапала, і яму маглі даручыць стварыць, прыкладам, "пякельны агонь", пра які яны чулі ад заморскіх гасцей. Зрэшты, найбольш была патрэбная сталь для ахоўнага ваярскага рыштунку панцыраў, для бранябойных арбалетных стрэлаў. Выпадае гаварыць і пра фарбы.

Археолагі сцвярджа-юць, што чатыры дамы, рэшткі якіх яны адкапалі, безумоўна, былі двухпавярховымі (Гуре-вич Ф.Д Древний Новогрудок. C. 124) . Іх атынкаваныя сцены былі размаляваныя: пераважалі фрэскі з сюжэтнымі малюн-камі. Але гэтыя фрэскі "карэн-ным чынам адрозніваліся ад вядомых царкоўных роспісаў" (Спегальский Ю.П. Жилище Северо-Западной Руси ІХ - ХІІІ вв. Л., 1972. С. 149-150; Гурэвіч Ф.Д. Древний Новогрудок. С. 121) . Таму даследнікі і сцвяр-джаюць, што фрэскавы роспіс у свецкіх пабудовах Навага-радка - з'ява ўнікальная (Гуре-вич Ф.Д Древний Новогрудок. C. 121) . Яны і служаць дака-зам, што тыя навагарадскія будынкі XII ст. не былі кур-нымі хатамі, а абаграваліся нейкім унікальным спосабам. (А ўвогуле, старарускае жыт-ло, як прыкладам, у Ноўга-радзе да XV ст., апальвалася "па-чорнаму".)

Яшчэ адна незвычай-ная асаблівасць пабудоваў навагарадскага вакольнага горада таго перыяду - зашклё-ныя вокны. У кожнай ваконнай раме было тры-чатыры круг-лыя шыбы (Тамсама. C. 123) . Зашклёныя вокны ў навага-радскіх дамах сярэдзіны XIII ст. асабліва здзівілі археолагаў, бо, скажам, на Маскоўскай Русі нават у XVI ст. такія вокны былі рэдкасцю, нават у вокнах царскага палаца стаяла слюда (Тамсама) . Дарэчы, падобныя да навагарадскіх ваконныя шкляныя дыскі знойдзены і на гарадзішчы старажытнага Ту-рава ў пласце, які датаваны XII - першай паловай XIII стст. (Полубояринова М.Д. Раскоп-ки древнего Турова.// КСИА. Вып. 96. М., 1963. С. 45) . Сярод тых багатых наваград-скіх дамоў не было двух адно-лькавых: усе мелі індывідуаль-ныя рысы (Гуревич Ф.Д Древ-ний Новогрудок. С. 124) . На падставе вынікаў археалагіч-нага даследавання Ф.Д.Гурэвіч зрабіла выснову: "Багаты ква-ртал не быў чужародным у Навагарадку, а ўзнік у выніку развіцця мясцовай культуры" (Тамсама. C. 125) . У сваю чаргу, унікальны Навагарадак не быў адзіным унікальным горадам у Верхнім Панямонні ды, увогуле, на абшары заход-няй часткі сучаснай Беларусі.

Ваўкавыск, Гародня і… Пінск

Як можна ўявіць, аб-шарам Панямоння валодалі не толькі навагарадцы. З лета-пісаў, розных гістарычных дакументаў вядомыя Гародня і Ваўкавыск. Яны былі цэнтра-мі самастойных княстваў: Га-радзенскага, князь якога "Усе-валад Давыдавіч з іншымі рускімі князямі ўдзельнічаў у паходзе на Полацкую зямлю (1128) і літву (1132)" (БелСЭ. Т. 3. Мн., 1971. С. 345) , і Ваўкавыскага, князь якога "Глеб удзельнічаў у паходзе на яцвягаў" у 1256 г. (БелСЭ. Т. 2. С. 624) . Пра самастойнасць Гарадзенскага і Ваўкавыскага княстваў выразна сведчаць і выяўленыя археолагамі хрыс-ціянскія храмы: гарадзенская г. нз. Ніжняя царква другой чвэрці ХІІ ст. (БелСЭ. Т. 4. Мн., 1971. С. 17) . і недабудаваная на Ваўкавыскім замчышчы царква ХІІ ст. (Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі, далей: ЭЛіМБел, Т. 1. Мн.,1984. С. 589) . Дарэчы, навукоўцы залічаюць абодва храмы да г.нз. "Гродзенскай школы дойлідства" (Тамсама) .

Паводле высокага ўзроўню мастацтва Гародню і Ваўкавыск можна называць пабрацімамі Навагарадка. На-гадаем адзін вядомы факт.

У раскопе г. нз. "пабу-довы № 16" вакольнага горада Навагарадка былі знойдзены разам з кавалкамі ваконнага шкла гліняныя пліткі з жоўтай і зялёнай палівай, якія "вельмі нагадваюць пліткі Ніжняй царквы ў Гародні" (Гуревич Ф.Д Древний Новогрудок. C. 82) . Там археолагі адкапалі маёлікавую падлогу - цудоўны "кілім з жоўтых, зялёных і карычневых паліваных кера-мічных плітак" (Малевская М.В. К реконструкции майо-ликового пола Нижней церкви в Гродно. // Культура Древней Руси. М., 1966. С. 146) . Кера-мічныя пліткі разнастайных колераў і формаў далі падставу археолагу М. Ул. Малеўскай сцвярджаць: "гарадзенскія маёлікі, асабліва складаны арнаментальны набор падлогі Ніжняй царквы, не маюць пакуль аналагу ў захаваных помніках" (Тамсама. С. 149) . Яшчэ больш багатую калек-цыю керамічных плітак (546 цэлых плітак і кавалкаў) сабралі археолагі падчас раскопак на Замкавай гары ў Пінску (Там-сама) . Маёлікавыя пліткі для аздаблення сценаў знойдзены ў Ваўкавыску сярод нарыхтава-ных для будаўніцтва царквы плінфы, камянёў рознага ко-леру з адшліфаваным адным бокам (ЭЛіМБел. Т. 1. С. 589) . Падобна падрыхтаванымі ва-лунамі аздоблена і знакамітая гарадзенская Каложская цар-ква, што можна бачыць і цяпер.

Унікальнымі былі ін-шыя манументальныя збуда-ванні Панямоння. На падставе даследаванняў Старога замка ў Гародні навукоўцы сцвярджа-юць: "…у другой палове ХІІ ст. старажытная Гародня, за-снаваная ў канцы Х - пачатку ХІ стст., была адзіным горадам на тэрыторыі Беларусі, які меў камбінаваныя драўляна-цаг-ляныя ўмацаванні" (А.А. Тру-саў, В.Е. Собаль, Н.І. Здановіч. Стары замак у Гродне ХІ - ХVIII стст. Мн., 1993. С. 6) . Дарэчы, згаданыя двухпавяр-ховыя дамы Навагарадка так-сама будавалі "з выкарыстан-нем цэглы і каменняў" (Гуре-вич Ф.Д. Древний Новогрудок. C. 124).

Асаблівай увагі заслугоўвае шкло старажытнай Гародні. У руінах гарадзен-скай Ніжняй царквы ХІІ ст. адкапалі унікальныя пляска-тыя зялёныя, бялява-зялёныя, шэра-зялёныя, цёмна-карыч-невыя, чорна-сінія шыбкі разнастайных формаў - кру-глыя, авальныя, рамбавідныя, прастакутныя (Воронин Н.Н. Древнее Гродно (по матери-алам археологических раско-пок 1932 - 1949 гг.) // Мате-риалы и иссследования по археологии СССР. № 41. М., 1954. С. 120). Археалагічных паралеляў гэтым гарадзенскім знаходкам няма (Щапова Ю.Л. Стекло Киевской Руси. М., 1972. С.71) . А заходнееў-рапейскія вітражы толькі часткова нагадваюць гарадзенскія знаходкі (Тамсама. С 72) .

Здзіслаў Сіцька


Успаміны Эдварда Вайніловіча

(Працяг.Пачатак у папярэдніх нумарах.)

Я не буду тут пра іх успамінаць, а, дакладней, даваць ім характарыстыкі; многія з іх яшчэ жывыя, вядомыя асобы ў нашым грамадстве, і, лічу, ім не патрэбна мая атэстацыя. Хачу толькі адзначыць, што ў цяжкіх выпадках я заўсёды меў магчымасць скарыстацца дабразычлівай і дасведчанай падказкай, абгрунтаванай шматгадовай працай на ніве грамадскай працы, маіх калегаў з Каралеўства: Дабецкага і Краненберга. Таксама назаўжды ў мяне засталося пачуццё падзякі маім "крэсавым" калегам: графу Алізару, Елавіцкаму, графу Тышкевічу і КарыбутДашкевічу.

Тры групы ў Дзяржаўнай Радзе

Паколькі паводле асноўных дзяржаўных законаў усе заканадаўчыя пытанні павінны быць папярэдне разгледжаныя ў Думе перад тым, як будуць перададзены на разгляд у Дзяржаўную Раду, першыя пару тыдняў, пакуль матэрыялы знаходзіліся на разглядзе ў ніжняй Палаце, пленарныя паседжанні Дзяржрады праводзіліся адносна рэдка і датычыліся, у асноўным, складання свайго статуту. Акрамя гэтага, часта арганізоўваліся неафіцыйныя сустрэчы ў Марыінскім палацы з мэтай абмеркавання бягучых спраў і ўзаемнага знаёмства, прычым тут вылучыліся не партыі, паколькі такіх у Дзяржаўнай Радзе не было, а тры групы: правыя, цэнтрысты і левыя. Правыя, якія сваёй колькасцю трохі перавышалі цэнтрыстаў, але былі адзіныя, складаліся ў асноўным з прызначаных чальцоў, людзей старэйшага веку, спрактыкаваных, з вялікім чынавенскім мінулым, адміністрацыйным досведам і бюракратычнымі навыкамі, якія не прымалі новага парадку рэчаў. Цэнтрысты, якія складаліся ў асноўным з абраных чальцоў, маршалкаў шляхты, земцаў і найболей ліберальнай фракцыі вышэйшай адміністрацыі. І, нарэшце, левыя, якія налічваюлі нямногім больш за дзесяць чальцоў, складаліся з выкладчыкаў універсітэтаў і левых земцаў. Акрамя ўсяго, было, як звычайна, некалькі "дзікіх".

Паводле спісу чальцоў Дзяржаўнай Рады за 1908 год усяго "чальцоў, якія прысутнічаюць" было 194, з якіх палова была прызначаная, а палова абраная. З гэтага ліку 80100 чальцоў лічылі сябе цэнтрыстамі, у сувязі з чым перавага пры галасаванні павінна была быць заўсёды за імі. Але, паколькі цэнтрысты не былі партыяй, а ўсяго толькі групай, і рэгламент не прадугледжваў абавязковую салідарнасць пры галасаванні на пленарным паседжанні, плюс да ўсяго тое, што некаторыя з іх глыбока ў душы падзялялі ідэі правых, не заўсёды пастановы групы цэнтрыстаў на агульных сходах вырашалі лёс дапаўненняў да законаў.

З цягам часу ў Думе і Дзяржаўнай Радзе пачалі выяўляцца нацыяналістычныя тэндэнцыі. У Думе нацыяналістаў узначаліў Балашоў буйны землеўладальнік Русі, які аб'ядноўваў вакол сябе, галоўным чынам, расійскіх дзеячоў з заходніх Крэсаў дзяржавы. У Дзяржаўнай Радзе падобную фракцыю стварыў швагер Сталыпіна А.Б. Нейхардт. Гэтая фракцыя складалася з ледзь больш за дзесяць чальцоў, па сутнасці моцна імкнулася да правых і часта выкарыстоўвала за кулісамі свае адносіны з усемагутным прэм'ерам, часцей за ўсё з'яўлялася той стрэлкай, якая паказвала, у які бок "пераважаць шалі", і часта вырашала найболей важныя пытанні.

Чальцоў Дзяржаўнай рады было нашмат больш, чым згаданая лічба 194, высокае званне прызначаных чальцоў заставалася з імі пажыццёва. Штогод у снежні ўрад апавяшчаў спіс тых, хто па вышэйшай волі на працягу года павінен быў засядаць, і выкарыстала гэты прывілей, каб прыбраць з спісу тых, хто летась галасаваў не ва ўгоду ўраду. Такім чынам, урадавая большасць у Дзяржаўнай Радзе заўсёды была забяспечана.

Пытанне аб амністыі

Пытанне аб амністыі, пастаўленае на павестку дня ў Думе, калі можна так выказацца, "вуліцай", натуральна, папярэдне павінна было закрануцца на неафіцыйных паседжаннях чальцоў Дзяржаўнай Рады, перш чым быць вынесеным на пленарныя паседжанні. На адным з такіх паседжанняў, у Марыінскім палацы, здаецца, пад старшынствам Пятра Трубяцкога, я першы раз выйшаў да мікрафона, жадаючы пераканаць прысутных, што амністыя павінна датычыцца толькі тых, хто парушыў публічнае права, а не прыватнае. Я спаслаўся на ўсе папярэднія маніфесты, якія выдаюцца па выпадку радасных падзей у дзяржаве або ў кіраўнічай сям'і, у якіх яго імператарская вялікасць прабачаў палітычныя правіны, парушэнні грамадскага парадку, а таксама правіны, звязаныя з прапагандай або прэсай, але не мог прабачаць парушэнні асабістых правоў грамадзян. Я ні адзін свой выступ не захоўваў у пісьмовай форме, таму паўтараць іх змест або выхваляцца ім не буду, а тое, што ў дадзеным выпадку пра гэта ўспомніў, то толькі таму, што гэты выступ аказаў вызначальны ўплыў на маё асабістае становішча ў Дзяржаўнай Радзе. Бо, як часам здараецца, нейкая дробязь можа аказаць большы ўплыў на ход падзей, чым загадзя складзеная праграма. Ганчароў, ідэйны натхніцель правых, даслаў мне запрашэнне на арганізацыйны сход, лічачы, што я да іх далучуся. Прыдворны міністр граф Фрыдэрык і начальнік імператарскай стаўкі генерал Рыхтар падышлі да мяне знаёміцца.

Давер Вітэ

Граф Вітэ падчас доўгай са мной гутаркі запрасіў заходзіць, чым я, натуральна, не злоўжываючы, карыстаўся, і заслужыў у яго некаторы давер. Памятаю, ён бываў у мяне нават у гасцініцы. А калі, аднойчы, паўстала неабходнасць пракансультавацца з ім па тэлефоне позна ўвечар, то ён прыехаў да мяне на аўтамабілі каля гадзіны ночы, чым выклікаў у гасцініцы вялікае хваляванне. Нягледзячы на тое, што Вітэ адначасова з стварэннем заканадаўчых палат падаў у адстаўку, кожны яго ўспрымаў, як чалавека, які яшчэ не сказаў свайго апошняга слова ў дзяржаўных справах і можа ў любы момант быць запатрабаваным.

Такія неафіцыйныя сходы былі вельмі карыснымі; сабраным з розных канцоў дзяржавы людзям неабходна было пазнаёміцца і часткова прыстасавацца да той былой атмасферы Дзяржаўнай Рады, якая раптоўна не магла стаць новай. Праграма групы "Цэнтр". Князь Трубяцкі.

На адной з такіх сесій былы міністр сельскай гаспадаркі А.С. Ярмолаў, князь П.М. Трубяцкі і іх аднадумцы вырашылі арганізаваць т.н. "групу Цэнтр", і тут жа прадставілі праграму. Праграма іх мне здалася абсалютна рэальнай. Да таго ж, я разумеў, што да правых, якія адпрэчвалі любую канстытуцыйнасць, мы запісацца не можам, з левымі нас падзяляла кадэцкая аграрная праграма, а павіснуць паміж небам і зямлёй таксама мы не маглі. Я адразу ж даў згоду і ў спісе арганізатараў гэтай групы адным з першых паставіў свой подпіс, бо не заўсёды ідзе на карысць ваганне і прамаруджванне. Праўда, сярод маіх калегаў былі і незадаволеныя, калі я іх праз нейкія дзве гадзіны паставіў перад фактам на сходзе ў графа Тышкевіча. Яны заявілі, што такі адказны крок нельга было прадпрымаць без узгаднення з імі, але тым самым наша становішча ў Дзяржаўнай Радзе вызначылася і ўмацавалася, і, мусіць, ніхто пазней аб гэтым не шкадаваў.

Старшынём групы амаль аднадушна быў абраны князь Трубяцкі Пётр Мікалаевіч, маршалак дваранства Маскоўскай губерні, родны брат вядомага прафесара Яўгена Трубяцкога, чалавек багаты, што дазваляла яму быць незалежным ад ураду. Той, які ў свой час разам з некалькімі вядомымі асобамі з'явіўся ў Царскім Сяле і адважыўся заявіць імператару аб неабходнасці правядзення канстытуцыйных рэформ. Што датычыцца адносінаў князя Трубяцкога да спраў нашай групы, то яны заўсёды былі карэктнымі, а асабіста да мяне самымі дабразычлівымі. Ён неаднаразова абяцаў наведаць Савічы. Загінуў трагічна ў купэ вагона на поўдні Расіі.

Калі я ўстрымліваўся ад характарыстыкі сваіх калегаў па "Польскай групе" у Дзяржаўнай Радзе, то нішто мяне не магло стрымліваць у адносінах да самых вядомых расійскіх калегаў, прызначаных і абраных, з якімі мне прыходзілася мець зносіны. Наогул, варта прызнаць, што іх стаўленне да нас, больш або менш шчыра, заўсёды было карэктным, і мы, калі не сваёй колькасцю, то салідарнасцю, культурай, агульнасцю поглядаў выклікалі да сабе павагу.

П. А. Сталыпін

Натуральна, першае месца ў гэтым шэрагу адводзіцца міністру ўнутраных спраў, які неўзабаве стаў прэм'ерам, Пятру Аркадзевічу Сталыпіну. Безумоўна, гэта была выдатная асоба, якая строга ішла па шляху сваіх выразна пазначаных перакананняў, не звяртаючы ўвагі на ўмовы, у якіх ёй прыходзіцца гэты шлях пракладваць, і якая без ваганняў ліквідуе ўсе перашкоды на сваім шляху. Ён падняў уладу, якую растоптвалі на вуліцы, і ўдыхнуў у яе жыццё, а бюракратычную сістэму, мусіць, у апошні раз спажыў у якасці рухавіка ў дзяржаўнай працы. Меў адвагу паквапіцца на агульнасць расійскай вёскі, а ў правядзенні каланізацыі (хутары) і аб'яднанні сялянскіх земляў бачыў рашэнне асноўных аграрных праблем. Калі б не яго любімы і стала паўтараны прынцып "спачатку парадак, а затым рэформы", то, магчыма, ён дасягнуў бы сваёй мэты, і не было б такога трагічнага канца.

П.А. Сталыпін нарадзіўся ў сям'і ўплывовых дваранаў, быў фаталістам, дзякуючы чаму выяўляў найвялікшую адвагу ў цяжкіх жыццёвых акалічнасцях. Першаснае выхаванне атрымаў у Вільні, як сын дзейнага дзяржаўнага службоўца. Магчыма, адносіны з калегамі, галоўным чынам з палякамі, закранулі яго нацыянальныя пачуцці і спрыялі яго ператварэнню ў заўзятага нацыяналіста. Зрэшты, псіхалагічнай аксіёмай з'яўляецца тое, што мы заўсёды не любім тых, зза каго папракаем у чымсьці сябе. Так, напрыклад, нацыяналістычная партыя ў Думе складалася амаль выключна з тых расейцаў, якіх некалі службовыя прывілеі прывялі на Крэсы, дзе яны стваралі фонды, атрымлівалі дароўныя, і ў якіх фармавалася адмоўнае стаўленне да карэннага насельніцтва Кэесаў толькі за тое, што яно на іх крыўдзілася. Яны разумелі і не жадалі дапусціць раўнапраўя для гэтага насельніцтва, бо гэта было б раўназначна страце іх прывілеяў. Адгэтуль і Сталыпін таксама быў варожа настроены да Крэсаў, а таксама да прадстаўнікоў польскай інтэлігенцыі на Крэсах, з якой, адзінай, тады лічыліся. Не магла не паўплываць, вядома, і тая акалічнасць, што Сталыпін быў жанаты на Вользе, дачцы Барыса Нейдхардта, сястры Аляксея, чальца Дзяржаўнай Рады, арганізатара і кіраўніка партыі нацыяналістаў у Дзяржаўнай Радзе. Службовую кар'еру Сталыпін пачаў з маршалства, спачатку павятовага, а затым губернскага на Ковеншчыне, натуральна, па прызначэнні, бо меў вялікую ўласнасць. Пазней ён становіцца гарадзенскім губернатарам, а затым саратаўскім, куды быў накіраваны ў сувязі з хваляваннямі зза голаду. Адтуль, прасоўваючыся "сямімільнымі" крокамі, узыходзіць на "пастамент прэм'ерства" пасля сыходу графа Вітэ і нядоўгага кіравання састарэлага Гарамыкіна.

Партыя кадэтаў, якая задавала тон у Думе, упершыню сутыкнулася ў асобе Сталыпіна з міністрам, з меркаваннем і аргументамі якога прыйшлося лічыцца сур'ёзна.

Звычайна з міністэрскай ложы да трыбуны ў Думе выходзілі людзі, якія, акрамя таго, што прапаведавалі бюракратычныя правілы, нічога новага сказаць не маглі. А павестка дня, якая аб'яўлялася старшынём Думы, таксама кадэтам, ужо была загадзя абмеркаваная на Пацёмкінскай вуліцы ў офісе кадэтаў, якія, маючы ў Думе большасць, ігнаравалі любое меркаванне і абмеркаванне і пісалі падрыхтаваную форму для галасавання. А тут на шляху ўстаў Сталыпін. Памятаецца, у мяне была прызначана сустрэча з прафесарам Петражыцкім, які жыў на Мойцы. Прыходжу ў прызначаны час, чакаю, прафесара няма. Нарэшце ён з'яўляецца, стомлены і збянтэжаны, пераносіць сустрэчу на іншы дзень. Прафесар тлумачыць гэта тым, што трэба тэрмінова адрэдагаваць формулу, паколькі падрыхтаваная імі стала неактуальнай ужо пасля першага выступу Сталыпіна ў Думе. Такім чынам, на трыбуне з'явіўся міністр, з высновамі якога ўжо трэба лічыцца, і якога, трэба прызнаць, заўсёды ўважліва слухаюць. А гаварыць ён умеў, меў адпаведную выправу, пастаўлены голас, і тон, якім абяззбройваў супраціўніка, і адвагу фаталіста.

Застаўся ў памяці момант, калі ў Думе абвалілася столь. Я збіраўся на паседжанне, калі адзін дабразычлівец патэлефанаваў мне і папярэдзіў, каб я не ехаў у Думу, бо там нешта "нядобрае адбываецца". Натуральна, гэтая вестка не толькі не парушыла мае планы, а наадварот, падагнала. Пад'язджаю да пад'езда, дзе быў уваход для чальцоў Дзяржаўнай Рады, бачу там сваіх калегаў: Трубнікава (з Казанскай) і Радзянку, які пазней перайшоў у Думу і быў апошнім яе старшынём. Дзверы зачынены, нікога не ўпускаюць, не тлумачачы прычыны. Разам накіроўваемся да галоўнага ўваходу для чальцоў Думы. У нас патрабуюць пропускі, якіх мы, натуральна, не маем. Мы перадаем старшыні Думы Галавіну свае квіткі, пасля чаго нас прапускаюць. Першая круглая зала, і другая, так званая "Кацярынінская", перапоўненыя чальцамі Думы, якія таўкуцца і жэстыкулююць у моцнай узрушанасці. Што здарылася? Распавядаюць: Урад, жадаючы адным махам пазбавіцца ад народных прадстаўнікоў, арганізаваў катастрофу: уся столь у зале паседжанняў разам з дошкамі абвалілася і пакрыла суцэльным пластом рады, на якіх праз гадзіну павінны былі засядаць дэпутаты. Крэслы раздушаныя, калі б хто там знаходзіўся, жывой душы не засталося б. Так думаюць дэпутаты, адгэтуль нервовая напруга здавалася, досыць адной іскры, каб адбыўся выбух.

Мы накіроўваемся на месца аварыі ў залу паседжанняў. Па памосце, які ўтварыўся з абваленай столі, ходзяць некаторыя дэпутаты. Я спытаў у аднаго з мусульманскай фракцыі, што ён шукае? Адказаў, што шукае сваё месца ў Думе, бо жадае ведаць, дзе яго смерць магла нагнаць. І паказвае на тую частку залы, якую займалі крайнія правыя, над якой столь не абвалілася, а завісла. Гэта яшчэ больш пераконвае дэпутатаў у арганізацыі замаху, і ніхто не хоча заўважаць, што такі ж не абвалены ўчастак застаўся над крайнімі левымі. А прычына ўсяго гэтага неякаснае будаўніцтва, а не запланаванае злачынства. Званок старшыні запрашае дэпутатаў у круглую залу паседжанняў. Цесна, пра сядзячыя месцы нават не марым, усё тоўпяцца стоячы, гуд, як у вуллі, і скрозь гэты ўзбуджаны, які дыхае падазрэннем і помстай натоўп, прабіраецца Сталыпін з папкай пад пахай. Спыніўшыся побач з старшынём, ён спрабуе прачытаць сваю знакамітую дэкларацыю, якая заканчвалася наступнымі словамі: "І калі вы захочаце сказаць ураду: "Рукі ўверх!", я скажу: "Не запалохаеце". Ён хоча выступаць нават у тых умовах, як я ўжо адзначыў, калі досыць было адной іскры, каб падарваць атмасферу сходу, калі адзін выт нажа ў момант яго праходжання скрозь натоўп сацыялрэвалюцыянераў мог перапыніць яго жыццё, але ён абвясціў на сённяшні дзень сваю дэкларацыю і не адыходзіць.

(Працяг у наступным нумары.)


Пытанне зберажэння Гародні ізноў вяртаецца да Генеральнага пракурора

Генеральнаму пракурору

Рэспублікі Беларусь

Сп.П.П. Міклашэвічу

220050, г. Мінск,

вул. Інтэрнацыянальная, 22

Шаноўны Пётр Пятровіч.

У свой час я звяртаўся да Вас па пытанні парушэння ўладамі г. Гродна закона "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны" і іншых заканадаўчых актаў.

Пракурор Аддзела па наглядзе за выкананнем правоў і свабодаў грамадзян сп. Папова накіравала мае паперы ў пракуратуру Гродзенскай вобласці 4 ліпеня 2007 г.

Такім чынам, прайшоў месяц, але ніякага адказу ад пракурора Гродзенскай вобласці я не атрымаў, што з'яўляецца парушэннем заканадаўства. Пры гэтым 3 жніўня 2007 г. прыйшоў адказ ад Першага намесніка Старшыні гродзенскага гарвыканкама сп. Кунаша (дадаецца), у якім паведамляецца, што ніякіх парушэнняў няма і быць не можа.

Як бачна, адказ дае прадстаўнік той структуры, з ведама якой і парушаліся законы. Прывяду толькі некалькі прыкладаў.

1. У выніку земляных прац па рэканструкцыі Савецкай плошчы ў цэнтры Гродна быў знішчаны ўнікальны археалагічны пласт, што і было зафіксавана прадстаўніком Міністэрства культуры, які прыехаў з Мінска і склаў адпаведнае прадпісанне. Але пакараны ніхто не быў. Чаму? З якой нагоды бяздзейнічае гарадская пракуратура?

2. 19 красавіка 2007 г. у Гродне адбылося пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь. Дарэчы, на гэтай радзе прысутнічаў і сп. Кунаш. У пункце 6 павесткі дня разглядалася пытанне аб правядзенні першачарговых работ на будынку помніка архітэктуры XVIII ст. - флігеля палаца адміністратара (вул. Горкага, 2а, Архірэйскае падвор'е). Пры гэтым было прадугледжана:

п. 6.1.1 - выяўленне адметных архітэктурных рыс флігеля;

п. 6.1.2 - разборка аварыйных канструкцый з улікам іх аднаўлення з захаваннем архітэктурнага аблічча будынкаў паўночнага флігеля.

Але за апошнія некалькі дзён будынак флігеля быў дашчэнту знесены варварскім спосабам. Узнікае пытанне, хто адкажа за свядомае знішчэнне помніка архітэктуры XVIII ст.? Магчыма, пракурор горада Гродна ці сп. Кунаш, які прысутнічаў на радзе і цудоўна ведаў, як трэба абыходзіцца з гістарычнымі аб'ектамі?

Дадзеныя факты знішчэння гістарычнай спадчыны адбываюцца, нягледзячы на тое, што Кіраўнік беларускай дзяржавы А. Р. Лукашэнка 2 ліпеня 2007 г. у адным са сваіх выступаў адзначыў, што ідэалогія дзяржавы накіравана на "захаванне культурна-гістарычнай пераемнасці і нацыянальнай годнасці". Складваецца ўражанне, што сп. Кунаш і супрацоўнікі гродзенскай пракуратуры не падзяляюць думку Кіраўніка беларускай дзяржавы, а іх дзеянні не адпавядаюць тым пасадам, якія яны займаюць.

Прашу Вас, паважаны Пётр Пятровіч, даць даручэнне праверыць прыведзеныя мной факты парушэння заканадаўства работнікам рэспубліканскай пракуратуры, якія не залежаць ад уладаў г. Гродна.

3 павагай,

Старшыня ТБМ Алег Трусаў.


КАНФЕРЭНЦЫЯ СУПРАЦЬ РАЗБУРЭННЯ ПОМНІКАЎ

13 верасня ў Менску пройдзе нацыянальная канферэнцыя, прысвечаная ратаванню архітэктурнай спадчыны.

Акрамя журналістаў на маючы адбыцца форум будуць запрошаныя каля 20 прадстаўнікоў грамадскасці, у тым ліку вядомыя навукоўцы, краязнаўцы і лідары грамадскіх кампаній абароны помнікаў з шэрагу гарадоў краіны. Будуць запрошаныя таксама каля 10 чыноўнікаў. Арганізатары накіруюць запрашэнні ў Генеральную пракуратуру, упраўленне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры, Палату прадстаўнікоў, а таксама ў выканкамы шэрагу гарадоў.

На канферэнцыі будзе абмеркавана сітуацыя з захаваннем архітэктурнай спадчыны і магчымасці грамадства рабіць ціск на ўладу. Па выніках канферэнцыі плануецца распрацаваць план захадаў па выратаванні помнікаў архітэктуры, скаардынаваны ў нацыянальным маштабе.


Магілёў: за разбурэнне помніка архітэктуры - штраф

За разбурэнне аднаго з самых старых будынкаў Ма-гілёва адміністрацыйная камі-сія Ленінскага раёна горада пакарала прадпрымальніцу Антаніну Абарыну штрафам на шэсьцьдзясят базавых велі-чыняў - гэта адзін мільён васемсот шэсьцьдзесят тысяч рублёў. Прадпрымальніца му-сіць пад наглядам архітэктараў адбудаваць дакладную копію будынку, узведзенага ў 1790 годзе.

Справу супраць прадпрымальніцы завялі пасля звароту ў пракуратуру акты-вістаў Магілёўскага аддзялен-ня Беларускага таварыства аховы помнікаў. Актывісты звінавацілі бізнэсоўку ў пару-шэнні закону "Аб захаванні гісторыка-культурнай спад-чыны". Пры канцы ліпеня гарадскі аддзел культуры накіраваў адпаведны пазоў у адміністрацыйную камісію Ленінскага раёна горада.

У Магілёўскім аддзяленні Таварыства аховы помні-каў устрымліваюцца камента-ваць вырак адміністрацыйнай камісіі - спасылаюцца на за-нятасць.

На тэрыторыі разбуранага помніка, ад якога заста-ліся дзве сцяны, будаўнічых работ цяпер не вядуць. Пля-цоўка абнесена драўляным плотам. Прыкладна за дваццаць метраў ад зруйнаванай будыніны аднаўляецца магі-лёўская ратуша.

Радыё Свабода, Магілёў


Дарога ў вечнасць пад бел-чырвона-белым сцягам

13 жніўня 2007 г. на 81 годзе жыцця ў Вільні памерла слынная дачка беларускага народа Галіна Антонаўна Войцік (01.07.192713.08.2007), жонка ўсім вядомага Лявона Луцкевіча, які таксама памёр дзесяць год назад, менавіта 28.07.1997 г.

Галіна Войцік нарадзілася ў Вільні 1 ліпеня 1927 г. тут яна закончыла Віленскую беларускую гімназію, у першыя пасляваенныя гады скончыла Віленскі універсітэт. Выкладала потым на працягу свайго жыцця ў педінстытуце нямецкаю мову.

Маці яе - гэта ўсім вядомая беларуская паэтэса Зоська Верас, а бацька - Антон Войцік, у міжваенны час беларускі грамадскі дзеяч, а родам быў з вёскі Вярэнькі, што на Парфёнаўшчыне Докшыцкага раёна, якая недалёка ад беларускай каталіцкай святыні - Будслава.

Галіна Войцік была цудоўнай душы Чалавек.

Яна ўсё сваё жыццё разам са сваім мужам Лявонам Луцкевічам прысвяціла адраджэнню Беларушчыны на Віленшчыне, бо яны вельмі кахалі адзін аднаго і сваю родную Вільню. Разам арганізавалі выпуск серыі кніжак у выдавецтве "Рунь", "Партрэты віленчукоў", а потым гэтую справу пасля смерці мужа яна працягвала адна, спалучаючы на грамадзкіх пачатках сваю працу рэдактарам адной з беларускіх праграм на радыё ў Вільні аж да самай смерці. Яе літаратурная спадчына засталася яшчэ ў рукапісах і сярод іх публікацыі ў газеце "Рунь" - "Там, дзе мяне няма ...".

Яна адышла ў вечнасць. Пахавалі яе на віленскіх Росах, могілках на Літарацкай горцы, побач з мужам Лявонам, а таксама з Луцкевічамі Іванамі і Антонам.

Труна спні Галіны Войцік была пакрыта белчырвонабелым сцягам.

Гэтае пахаванне адбылося ў 12.00 16 жніўня 2007 г. з удзелам беларускай грамадскасці Вільні.

Спадарыня Галіна, хай будзе табе пухам гэтая віленская зямелька.

Юры Гіль, старшыня ТБМ імя Фр. Скарыны Віленшчыны.


На Віцебшчыне змяншаецца колькасць беларускіх школ

На Віцебшчыне працуюць 694 агульнаадукацыйныя школы, у тым ліку 4 ліцэі і 15 гімназій. Але толькі каля 20% школьнікаў вобласці маюць магчымасць навучацца пабеларуску. У асноўным гэта вучні вясковых школаў, дзе беларуская мова навучання застаецца асноўнай.

З усіх райцэнтраў Віцебскай вобласці толькі ў Глыбокім да гэтага году працавала школа з беларускай мовай навучання. Але сёлета і ў сярэдняй школе №3 будуць створаныя два класы з навучаннем парасейску: адзін першы і адзін другі.

Дырэктар школы Лілея Маўчун гаворыць, што расейскія класы школа мусіла адчыніць па жаданні бацькоў, якія запатрабавалі гэтага ў лісце на адрас Міністэрства адукацыі:

На працягу апошніх гадоў, як толькі школа стала беларускамоўнай, паўставалі такія пытанні. Але нам неяк удавалася пераканаць бацькоў. А вось сёлета пераканаць не ўдалося - ні школе, ні раённым уладам. Бацькі дайшлі да аблана, да міністэрства, і пытанне вырашылася на іхнюю карысць. Бо, згодна з новым законам аб адукацыі, мова навучання - на выбар бацькоў. Канешне, мы, беларусы, мусім і любіць нашу мову, і навучацца на ёй, але бацькоў у гэтым пераканаць вельмі цяжка. Бо пасля школы выкладанне ў навучальных установах ідзе парасейску, няма пераемнасці. Таму - бацькоў пераканаць нам не ўдалося, а яны - маюць права.

Як распавядаюць бацькі вучняў школы №3, ініцыявалі пераход на расейскую мову навучання не толькі таты і мамы, а нават і дзядулі будучых першакласнікаў: адзін дзядуля - чыноўнік Гандлёвай палаты, другі - дэпутат у абласным савеце.

На думку колішняга дырэктара школы № 3, сябра Рэспубліканскай рады ТБМ Віталя Гарановіча, прымусовы пераход на расейскую мову непазбежна адаб'ецца на якасці навучання - нездарма ж настаўнікі супраць гэткага пераходу:

Лічыцца, што тут лепшая школа, лепшыя кадры настаўніцкія. Але ж яны гавораць: "У нас ужо напрацавана ўсё, ёсць беларускія праграмы, ёсць досвед. Мы прызвычаіліся ўжо, бо на беларускую з рускай мовы было так цяжка пераходзіць. Але ж перайшлі, і ўжо 6 год як школа беларускамоўная.

Віталь Гарановіч выказвае меркаванне, што следам за школай №3 пад русіфікацыю трапіць Глыбоцкая гімназія. Туды паступаюць у 5ты клас, і яна таксама лічыцца прэстыжнай. І таму не выключана, што тыя, хто запатрабаваў навучання парасейску для першакляснікаў і другакласнікаў сёлета, праз трычатыры гады паспрабуюць зрусіфікаваць і яшчэ адну навучальную ўстанову ў Глыбокім.

Падобная сітуацыя склалася і ў Віцебскай гімназіі, якая афіцыйна называецца "Нацыянальная гімназія №1". Там пачатковыя класы вучацца пабеларуску, а потым на беларускай мове выкладаюць хіба гісторыю і геаграфію Беларусі.

Старшыня Абласной рады ТБМ Іосіф Навумчык гаворыць, што сёння школа ўвогуле здольная сфармаваць хутчэй негатыўнае стаўленне да беларускай мовы, чым станоўчае:

Гэта заганная практыка! Вось мне цягам апошняга месяца давялося сустрэцца з дзясяткам вучняў з розных школ Віцебска. Я размаўляў з імі пабеларуску, але ніхто з іх не мог пабеларуску мне адказваць. Адна дзяўчынка мне так сказала: "Я ненавіджу беларускую мову, і ніколі не буду на ёй размаўляць!" Так што калі нашыя кіраўнікі кажуць у сваіх выступах, што ў нас усё выдатна і сфера ўжывання беларускай мовы ў нас пашыраецца, то дазволю сабе з гэтым не пагадзіцца!

Іосіф Навумчык згадаў выпадкі, калі ў школах Віцебска не дазвалялі сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі, і яшчэ колькі фактаў уціску беларускамоўнага выхавання і адукацыі. Бадай, адзіны ўсцешны факт - гэта тое, што на сёлетняй рэспубліканскай алімпіядзе па беларускай мове каманда Віцебшчыны заняла першае месца. Але гэта хутчэй плён працы асобных настаўнікаў і асобных вучняў, а не паказьнік моўнай палітыкі на Віцебшчыне.

Радыё Свабода, Віцебск.


У ПАРЫЖЫ ВЫЙШЛІ "ТУТЭЙШЫЯ" КУПАЛЫ Ў ПЕРАКЛАДЗЕ НА ФРАНЦУЗСКУЮ МОВУ

Пераклалі з беларускай Ларыса Гіймэ ды Віржынія Шыманец. А прадмову напісала Мары-Крысцін Отан-Мат'ё.

Замовіць кнігу, напрыклад, можна на партале amazoz.fr. Кнігу абяцаюць даслаць у любую кропку за два-чатыры тыдні. Кошт - 9,5 еўра + перасылка, паведаміла "Наша ніва".


Яму не пагражае забыццё

Рэцэнзія на кнігу "Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі. Мікола Ермаловіч."

Бальшыня людзей пасля адыходу ў той невядомы, загадкавы свет, застаюцца ў памяці да тае пары, пакуль туды не трапяць іх родныя, блізкія і знаёмыя. Да ліку такіх людзей ніколі не будзе належаць слынны беларускі гісторык-самародак Мікола Ермаловіч (192-2000). Бессмяротнасць свайму імя ён забяспечыў найперш плённай працай на ніве беларускай нацыянальнай гістарычнай навукі.

Сапраўдны бум у з'яўленні мноства гістарычных прац па самых розных праблемах прыпаў на канец 80-х - пачатак 90-х гадоў XX ст., калі прыйшло ў рух чарговае - шкада, што не працяглае і не дужа выніковае, - беларускае нацыянальна-культурнае Адраджэнне. Што тычыцца прац М.Ермаловіча, дык зпад пяра таленавітага даследчыка яны выйшлі значна раней. Іх з поўнай адказнасцю можна назваць папярэднікамі гэтага Адраджэння. М.Ермаловіч не толькі не збавіў, а, наадварот, яшчэ больш маштабна, з зайздроснай энергіяй працягваў даследчыцкую працу, калі нацыянальны рух уключаў у арбіту свайго ўплыву ўсё новыя пласты беларускага грамадства. Яго хранічны голад на аб'ектыўную гістарычную літаратуру з году ў год зніжаў сваю вастрыню, у чым была найвялікшая заслуга М. Ермаловіча. Назаву толькі некалькі яго прац: "Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды" (1990), "Па слядах аднаго міфа" (трэцяе выданне; 2001), "Старажытная Беларусь: Віленскі перыяд" (1994). Лебядзінай жа песняй на ніве айчыннай гістарычнай навукі стала выдадзеная ў 2000 г. значнага памеру кніга "Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае". Думаю, рэдка хто пасля азнаямлення з яе зместам будзе яшчэ сумнявацца ў беларускім характары гэтай дзяржавы. А да прац М. Ермаловіча і яго аднадумцаў на ВКЛ на працягу многіх стагоддзяў беларусы з падачы расійскіх гісторыкаў глядзелі, як на варожую іх інтарэсам дзяржаву!

Мы часта здзіўляемся з геніяльных адкрыццяў у галіне прыродазнаўчых навук. Але яшчэ болып маем права здзіўляцца з навуковага вычыну М.Ермаловіча і яго калег, якія вярнулі беларускаму народу такую буйную еўрапейскую дзяржаву як Вялікае Княства Літоўскае. Усе, хто прычыніўся да такога вяртання, і асабліва М.Ермаловіч, зрабілі сваё імя бессмяротным. Пра іх будуць ведаць не толькі новыя пакаленні гісторыкаў, але і ўсе тыя, каго цікавіць мінулае Бацькаўшчыны.

Доказам сказанаму служыць выданне ў 2007 г. кнігі "Яго чакала Беіларусь чатыры стагоддзі. Зборнік дакументаў і матэрыялаў да 85годдзя з дня нараджэння Міколы Ермаловіча". Прычым, парупіліся пра гэта не афіцыйныя ўстановы гістарычнага профілю, а сябры Менскага грамадскага ку-льтурна-асветнага клуба "Спадчына" на чале з Анатолем Белым. Дзяржава ў выданне гэтай каштоўнай кнігі не ўклала ні капейкі. Пра народнага гісторыка паклапаціўся сам народ. Гэта добры прыклад для ўсіх гісторыкаў, як важна быць праўдзівым, аб'ектыўным у сваіх даследаваннях. Такіх навукоўцаў заўжды будзе памятаць народ.

Кніга пачынаецца з "Прадмовы" А.Белага. У ёй выказваецца справядлівы боль, што многае з літаратур-най спадчыны М. Ермаловіча не надрукавана, знаходзіцца на руках у яго прыяцеляў, а сёе-тое беззваротна загублена. Цікавыя ў "Прадмове" звесткі пра супадзенне поглядаў на гістарычнае мінулае Беларусі гісторыкаў Міколы Шкялёнка (1899 - 1946) і М.Ермаловіча. Цалкам здымаецца - і даволі пераканаўча - усякае падазрэнне на запазычванне апошнім найвялікшых высноў у свайго папярэдніка.

Самы вялікі раздзел кнігі - "Сведчанні пра Міколу Ермаловіча" - складаецца з успамінаў шаснаццаці яго калег і сяброў. Шмат цікавага пра гэтую неардынарную асобу падае А.Белы. У яго артыкуле "Служыць аддана Радзіме" сустракаемся з зусім невядомымі з іншых крыніц звесткамі. I гэта не дзіўна, бо яны доўгі час сябравалі, не мелі тайны адзін ад аднаго. Нішто так не паспрыяла іх сяброўству, як удзел М. Ермаловіча ў працы клуба "Спадчына", заснавальнікам і кіраўніком якога з'яўляецца А.Белы. Лекцыі гісторыка заўжды збіралі вялікую аўдыторыю слухачоў. прычым не толькі з ліку сяброў клуба. Іх наведвалі нават і некаторыя з тых, хто прынцыпова не пагаджаўся з поглядамі М. Ермаловіча на мінулае нашай Бацькаўшчыны. У якасці прыкладу поўнай нязгоды з навукоўцам прыведзены выступ на адной з яго лекцый супрацоўніцы аддзела прапаганды і агітацыі Менскага гаркама КПБ Я. Юферавай. Не будучы ў стане весці прафесійную палеміку з аўтарам, яна абмежавалася бяздоказнымі абвінавачваннямі яго ў беларускім нацыяналізме, немарксісцкай інтэрпрэтацыі гісторыі Беларусі. Пазнавальны характар маюць старонкі артыкула А.Белага, дзе гаворка ідзе пра паважлівае стаўленне да М. Ермаловіча рэдакцыі беларускага часопіса "Полацак", які выходзіў у 1991 - 1995 гадах ў амерыканскім горадзе Кліў-лендзе, і поўнае ігнараванне яго заслуг кіраўніцтвам гіс-тарычнага факультэта БДУ падчас стварэння грамадскай прафесійнай арганізацыі беларускіх гісторыкаў.

Зайздрасную актыўнасць у сваім шчырым жаданні выказацца пра земляка праявіў гісторык, краязнаўца і журналіст Анатоль Валахановіч.. Яго пяру належыць ажно шэсць артыкулаў. Вось толькі неапраўдана, што два з іх маюць аднолькавую назву "Самабытны гісторык, няскораны чалавек", аднак не паўтараючы змест адзін аднаго. Як і многія іншыя гісторыкі, А.Валахановіч справядліва найбольш за ўсё ў высокую заслугу М.Ермаловічу ставіць распрацоўку яго канцэпцыі ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага.

Раю чытачу не прапусціць сваёй увагай двухстаронкавыя ўспаміны паэта Міколы Аўрамчыка, які ведаў М. Ермаловіча яшчэ з даваеннага часу, бо разам вучыліся ў Мінскім педагагічным інстытуце.

Не мог не выкарыстаць зручнай нагоды пагаварыць пра дарагога і блізкага яму чалавека таленавіты пісьменнік у жанры гістарычнага рамана Генрых Далідовіч. У творчасці гэтых асобаў была адна агульная мэта: усяляк садзейнічаць фармаванню ў беларусаў праўдзівай гістарычнай памяці, якую стагоддзямі ўтойвалі ад яго чужыя і сваёй гадоўлі ідэолагі. Калі М. Ермаловіч дзеля дасягнення гэтай мэты выкарыстоўваў прыродны дар гісторыка, дык Г. Далідовіч ішоў і дзякаваць Богу і сёння ідзе - з дапамогай сродкаў мастацкай літаратуры, абапіраючыся на гістарычныя факты. Пры ацэнцы ролі М. Ермаловіча ён не збаяўся сказаць такое: "...дабіўся таго, чаго не змаглі многія іншыя... стаў выказнікам беларускай нацыянальнай ідэі і яе гістарычнай канцэпцыі".

3 гістрыкаў-прафесіяналаў у доктарскай ступені высокую адзнаку М. Ермаловічу за аб'ектыўнае, глыбокае раскрыццё мінулага Беларусі далі Анатоль Грыцкевіч і Георгій Штыхаў. Ужо сам загаловак артыкула першага з названых навукоўцаў "Слаўны сын Беларусі" пераканаўча сведчыць, што для нас значыць М. Ермаловіч. Асаблівую павагу да сябе ён выклікае смелым змаганнем з камуністычнымі ідэолагамі і адданымі ім афіцыйнымі гісторыкамі ў адстойванні беларускага характару Вялікага Княства Літоўскага. Эпітэта "слаўны" гісторыкпатрыёт заслугоўвае яшчэ і таму, справядліва лічыць А. Грыцкевіч, што ён "абвергнуў тэзіс расійскіх дарэвалюцыйных і савецкіх гісторыкаў пра заваяванне літувісамі (літоўцамі) беларускіх зямель у другой палове XIII стагоддзя". Буйны спецыяліст па гісторыі старажытнай Беларусі Г. Штыхаў прызнаў М. Ермаловіча неардынарным прадстаўніком беларускай гістарыяграфіі найперш за ўсё за правільнае вызначэнне месцазнаходжання летапіснай Літвы не на тэрыторыі сучаснай літоўскай дзяржавы, а ў Верхнім Панямонні на тэрыторыі сучаснай Беларусі; за вылучэнне ў гісторыі Бацькаўшчыны полацкага перыяду (IX - сярэдзіна XIII ст.), новагародскага (1246 - 1316), віленскага (1316 - 1385), крэўскага (1385 - 1569) і перыяду Рэчы Паспалітай (1569 - 1795). Высока ацэнены ім тэзіс М. Ермаловіча, што беларусы - гэта не збалтызаваныя славяне, а аславяненыя балты.

Сведчаннем вялікай папулярнасці ў народзе імя М. Ермаловіча можна лічыць знаёмства з яго працамі і людзей прафесійна не звязаных з правядзеннем гістарычных даследаванняў ці літаратурнай дзейнасцю. 3 ліку такіх постацей варта назваць доктара тэхнічных навук, прафесара, актыўнага ўдзельніка сучаснага нацыянальнага руху Аляксея Саламонава, змястоўны артыкул якога таксама змешчаны ва ўзятай мною для рэцэнзіі кнізе. У ім у той ці іншай ступені разгледжаны амаль усе найважнейшыя палажэнні з канцэпцыі М. Ермаловіча аб фармаванні беларускага народа, утварэнні на яго зямлі ўласнай дзяржавы. Пераканаўча падаюцца А. Саламонавым аргументы ў абарону нашага таленавітага гісторыка ад несправядлівых нападак на яго канцэпцыю з боку паасобных навукоўцаў, найчасцей афіцыйнай арыентацыі ці свядомае замоўчванне гэтай канцэпцыі.

Як і многія навукоўцы, М.Ермаловіч падтрымліваў даволі шырокія сувязі са сваімі калегамі. Стваральнікі кнігі правільна зрабілі, што ўключылі ў яе захаваныя ў розных крыніцах лісты ад і да М. Ермаловіча. Цікавую інфармацыю ўтрымлівае яго ліставанне з нашым гісторыкамэмігрантам Міхасём Белямуком. Пачалося яно ў 1973 годзе і доўжылася дзесяць гадоў. Пазней многія з лістоў М. Ермаловіча друкаваліся ў часопісе "Полацак". У іх разглядаліся спрэчныя пытанні гісторыі старажытнай Беларусі і перыяду сярэднявечча. Гэтыя ж пытанні часта закраналіся пад час яго выступленняў у клубе "Спадчына".

М. Ермаловіч належаў да той невялічкай купкі людзей, якія ў часы "развітога сацыялізму" імкнуліся, рызыкуючы жыццём, рознымі нелегальнымі спосабамі данесці народу праўду пра яго мінулае і сучаснасць. Роўных у гэтай справе не было ў нашага гісторыка-самародка, у чым можна пераканацца ад прачытання ў кнізе вельмі цікавага і незвычайнага для літаратуры жанру "Гутаркі" Міколы Ермаловіча", якім прысвечаны спецыяльны раздзел. Такіх "Гутарак..." болып за чатыры дзесяткі. У іх закрануты самыя розныя пытанні, узятыя звычайна з тагачаснага савецкага жыцця. якое выдатна ведаў іх аўтар. Да прыкладу, пра ролю інтэлігенцыі. Паводзіны большай часткі яе многіх не задавальняла. Беларускі народ зза ўрадавай нацыянальнай палітыкі КПСС ператвараўся ў безэтнічную масу, а навукоўцы гуманітарнага профілю да неба ўзносілі ўсё, што рабілі ўлады ў гэтай важнай сферы грамадскіх дачыненняў. У шэрагу саюзных рэспублік інтэлігенцыя падавала голас няхай сабе асцярожна, прыцішна - у абарону нацыянальных інтарэсаў, а яе калегі ў Беларусі спакойна адмоўчваліся. У адной з гутарак пад трапнай назвай "Інтэлігенцыя вочы народа" (5 сакавіка 1976 г.) даецца, са спасылкай на гісторыю, справядлівы адказ такіх паводзінаў нашай інтэлігенцыі: "Не дарасла яна да нацыяналізму. Яна ніколі не мела нацыянальнага гонару і не толькі не змагалася за нацыянальную мову і культуру, але актыўна дапамагала душыць іх". Выйсце з гэтага бачыцца ў тым, каб узмацніць уплыў нацыянальна арыентаванай інтэлігенцыі, у чым немалая заслуга М. Ермаловіча.

Як чалавек высокага інтэлекту, здаровай нацыянальнай самасвядомасці М. Ермаловіч у сваіх "Гутарках..." не мог абмінуць і на той час вельмі трывожнай праблемы культуры. Каб прыцягнуць да яе ўвагу як мага болып людзей, паказана, з якой упартасцю раней вялося змаганне за захаванне нацыянальных традыцый на беларускай зямлі. Ён упэўнены, што пры вялікім супраціве народа і цяпер (г.зн. у 70я гады XX ст.) моцна зрусіфікаваная культура не задушыць Беларусь і ўсё беларускае. У культуры ж М. Ермаловіч найболып цаніў яе беларускамоўны пласт. У гутарцы "Пра мову і каўбасу" (09.07. 1976 г.) ён выказаў думку, што аддаўшы на згубу родную мову, "аддасі і ўсё астатняе, не атрымаўшы нічога ўзамен, апроч хіба нішчымнай каўбасы".

Азнаямленне са зместам "Гутарак..." дае дастаткова падстаў сцвярджаць, што іх аўтар трывала стаяў на пазіцыі дысідэнцтва. Іх не маглі не падзяляць і многія з тых, каму ўдалося прачытаць ці паслухаць штосьці з гэтага надзвычай рэдкага літаратурнага жанру. У святле сказанага нельга з усёй катэгарычнасцю адмаўляць, як гэта даводзіцца часта сустракаць на старонках навуковай літаратуры, наяўнасць дысідэнцкага руху нў Беларусі ў брэжнеўскія часы. Ён быў, але не ў такіх маштабах. як, напрыклад, у Маскве, Ленінградзе і іншых саюзных рэспубліках. I, бясспрэчна, лідэрам такога руху ў нас з'яўляўся М.Ермаловіч, стаўшы пазней галоўным ідэолагам нацыянальнага Адраджэння. Улічваючы неўміручасць, актуальнасць сфармуляваных у "Гутарках..." палажэнняў, рэдакцыя часопіса "Зрок" надрукавала іх у 1994 годзе - у той час, калі наша нацыянальна-культурнае Адраджэнне выйшла на самы высокі ўзровень.

Прырода надзяліла М .Ермаловіча не толькі дарам удумлівага даследчыка, але і здольнага аналітыка. Ён у поўнай меры валодаў яшчэ і паэтычным дарам. Дарэчы, і многае ў "Гутарках..." пададзена ў вершаванай форме. Астатнія вершы (далёка не поўнасцю) змешчаны ў адмысловым раздзеле кнігі. Сярод іх не натрапіш на лірычныя ці інтымнага характару, бо аўтар ставіў перад сабою зусім іншую мэту: вершамі абуджаць людзей да актыўнай нацыянальнай дзейнасці, вучыць іх жыць інтарэсамі роднай Бацькаўшчыны, не шкадаваць сіл дзеля дасягнення яе эканамічнага і культурнага росквіту. Акрамя немалой колькасці вершаваных старонак у "Гутарках...", у кнізе змешчана болыд за чатыры дзесяткі вершаў. Прывяду некалькі назваў іх. каб даць зразумець, чаму яны прысвячаліся: "Беларусь! У наступленне!", "О, колькі няшчасцяў над роднай нівай", "Песнярам Беларусі" (прысвечана Ларысе Геніюш), "Кастусь Каліноўскі", "Браніслаў Эпімах - Шыпіла", "Я ўсёй душой з народам Беларусі". Названыя і многія_ іншыя, што пісаліся ў 1948 - 1983 гадах, прасякнутыя вялікай любоўю да роднага краю, бацькоўскімі клопатамі пра захаванне яго этнакультурнай адметнасці, над якой навісла сур'ёзная пагроза зза таго, што ім кіруюць пазбаўленыя нацыянальнага гонару людзі. Практычна, сярод вершаў М.Ермаловіча адсутнічаюць такія, што могуць выклікаць у чытача песімістычны настрой, нявер'е ў стваральную моц народа. Паэта, як і многіх неабыякавых да лёсу бацькаўшчыны людзей, хвалюе, што беларускае грамадства не дужа актыўнае ў адстойванні свайго законнага права будаваць жыццё паводле ўласных нацыянальных традыцый, а не паводле чужых мерак. На пераадольванне такой шкоднай ва ўсіх варунках пасіўнасці і скіраваны наступныя радкі з верша "Беларусь! У наступленне!" Сон цяжкі крывавы свой.

Час прыйшоў раскоўваць сілы

I за волю йсці на бой.

Годзе рабскага цярпення,

Годзе ўжо астрожных крат,

Беларусь! У наступленне!

I ні кроку больш назад!

Думаецца, уганараваныя камуністычнай уладай паэты не асмельваліся напісаць такога зместу верш нават для ўласнай шуфлядкі. М. Ермаловіч жа такія вершы ўсяляк імкнуўся зрабіць даступнымі для як мага болыпага кола людзей, ставячы пад пагрозу найперш за ўсё самога сябе. На шчасце ўхіліўся ад бяды. А потым прыйшоў зоркавы час, што нават многія месцы з яго гістарычных прац уключыліся ў школьныя падручнікі. Упэўнены, што прыйдзе час, калі трапяць у іх і вершы слыннага сына беларускага народа.

У чымсьці адметныя "Гутаркі..." і вершы М. Ермаловіча старанна, з вялікай любоўю да іх аўтара прааналізавала Надзея Сармант. Яна змагла выбраць найбольш трапныя найцікавейшыя месцы з іх, і гэтым самым пераканаўча паказала выдатныя здольнасці выбітнага гісторыка і ў дадзеным жанры мастацкай літаратуры. Цалкам пагаджаюся з яе высновай, што "паэзію Міколы Ермаловіча трэба разглядаць не з пункту гледжання правілаў і канонаў вершаскладання, бо галоўнымі складовымі яго паэтычных твораў з'яўляюцца духоўнасць, праўда і рэчаіснасць". Такое стаўленне да раскрыцця паэзіі М.Ермаловіча і дапамагло Н.Сармант упісаць у кнігу пра яго вельмі цікавыя і змястоўныя старонкі.

Выхад у свет кнігі "Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі" бясспрэчна вялікая падзея ў нашым нацыянальным жыцці. Яе значэнне яшчэ больш узрастае таму, што пра выданне кнігі паклапацілася самая перадавая частка грамадства, а не дзяржаўныя структуры разам з узятай імі на службу інтэлігенцыяй. Ад іх на гэтую высокародную справу не выдаткавана ні пятачка. Патрэбную суму грошай унеслі Анатоль Белы. Анатоль Валахановіч, Ігар Голубеў, Людміла Собаль, Надзея Сармант, Станіслаў Суднік. Сёння ніхто ім за гэта не прысвоіць ганаровага звання "Герой Беларусі", не ўзнагародзіць ордэнам Францішка Скарыны, хаця ў краіне дзесяткі людзей атрымалі іх, не могучы ці не жадаючы нават і слова вымавіць пабеларуску, альбо прачытаць на беларускай мове праўдзівую гістарычную працу. Такая няўвага афіцыйных уладаў да шчырых нацыянальных патрыётаў не падарве ў іх жадання і яшчэ нешта падобнае зрабіць дзеля ўшанавання памяці Міколы Ермаловіча. Сябры ў яго былі і будуць, бо любоў, зацікаўленасць да гісторыі роднага краю ніколі не знікнуць у народзе. Шукаючы аб'ектыўныя адказы на пытанні з нашай гісторыі, нам ніколі не абысціся без скурпулёзнага азнаямлення з выдатнымі працамі беларускага Герадота - МІКОЛЫ ЕРМАЛОВІЧА.

Леанід Лыч, доктар гістарычных навук, прафесар.


Ермаловіч вядомы і невядомы

У культурна-асветніцкай праграме клуба "Спадчына" праца па ўшанаванні памяці выдатнага беларускага гісторыка і літаратара Міколы Ермаловіча вызначана асобна. Вучоны быў ганаровым сябрам гэтага знакамітага клуба і, негледзячы на занятасць, заўсёды адгукаўся на прапановы супрацоўніцтва ў справах папулярызацыі сапраўднай айчыннай гісторыі.

Пасля таго, як Мікола Іванавіч трагічна загінуў, клуб "Спадчына" стаў своеасаблівым цэнтрам ермаловічазнаўства. Менавіта спадчынаўцы, а ніхто іншы, пачалі сістэматызацыю ўсёй спадчыны М. Ермаловіча - навуковай, літаратурнай, дысідэнцкай, эпісталярнай…

Вынікам такой руплівай працы стала кніга "Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі. Зборнік дакументаў і матэрыялаў да 85-годдзя з дня нараджэння Міколы Ермаловіча" (Менск, 2007).

Упэўнены, што пасля прачытання гэтага самавітага тома ў чытачоў яшчэ раз з'явіцца нагода паразважаць аб глабальнасці асобы Ермаловіча, значэнні для Беларусі яго навуковай і філасофскай спадчыны.

Дык кім жа быў Мікола Ермаловіч для спадчынаўцаў? Чаму яны, незважаючы на крытыку недабразычліўцаў, узяліся за вялікую і пачэсную справу - адкрыць для беларусаў невядомага Ермаловіча? На гэтыя пытаньні нашаму карэспандэнту адказвае нязменны старшыня культурна-асветанага клуба "Спадчына" Анатоль Яўхімавіч Белы:

- Штуршком да вы-дання гэтай кнігі з'явілася тое, што клуб "Спадчына" ў свой час першы прадставіў Міколу Ермаловічу магчымасць пуб-лічна выступіць і выкласці сутнасць новай канцэпцыі гісторыі Беларусі. Ніхто да нас не адважваўся даць слова навукоўцу, ды і не было каму гэта ажыццявіць. Нездарма ж пасля гэтага Мікола Ермаловіч назваў культурна-асветны клуб "Спадчына" ўніверсі-тэтам беларускага нацыяналь-нага Адраджэння. Такую ад-знаку дае гісторык у лісце, прысвечаным 10-годдзю клуба "Спадчына".

Але самае галоўнае тое, што ў клубе да Міколы Ермаловіча і яго гістарычнай канцэпцыі паставліліся з разу-меннем і падтрымкай. Усхваля-ваныя гэтымі адкрыццямі, многія сябры клуба пры-свячалі яму свае творы, у тым ліку і выдатны верш Яўгена Гучка. Мікола Іванавіч рада-ваўся такой ўвазе і, ў сваю чаргу, чытаў нам свае вершы. І спадчынаўцы тады даведаліся пра тое, якой высокай грама-дзянскай і паэтычнай пробы яны былі!

Гэтыя прыязныя адно-сіны да Міколы Ермаловіча абумоўлены былі і тым, што сябры клуба "Спадчына" ста-віліся да яго як ідэолага на-цыянальнага Адраджэння. Мі-кола Іванавіч быў вышый усіх па навуковай падрыхтоўцы. Другія ж тагачасны дзеячы нацыянальнага руху не разу-мелі яго веліч, іншыя не хацелі мець побач такога маштабу асобу побач з сабой, каб не знаходзіца ў цені Ермаловіча.

- Што аб'ядноўвала асобу Міколы Ермаловіча і культурна-асветны клуб "Спадчына"?

- Мікола Ермаловіч быў надзвычай маральным чалавекам. Навуковец сваім словам і аўтарытэтам падтрымліваў клуб "Спадчына" ў то й час, калі пачаліся рознага роду абвінавачванні з боку тых, каго апанавала зайздрасць і боязнь канкурэнцыі. Нагадаю, што Мікола Ермаловіч быў ганаровым сябром клуба "Спадчына", быў адзначаны ордэнам "Гонар Айчыны", кубкам "Спадчыны"…

Мы з М. Ермаловічам разам працавалі над сумеснымі праектамі - стваралі і выдавалі "Радавод Полацкіх і Вялікіх Беларускіх (Літоўскіх) князёў і плаката-каляндр "Старажытная Беларусь (Вялікае Княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае часоў Вітаўта Вялікага)". Ермаловіч быў здзіўлены нашымі магчымасцямі і зацікаўлены тым, што мы можам зрабіць для прапаганды сапраўднай гісторыі Беларусі і таму прымаў у гэтай справе самы непасрэдны ўдзел.

Калі ж Міколы Іванавіча не стала, то сябры клуба бралі чынны ўдзел у пахаванні гісторыка. На наступны год, калі адзначалася яго 80годдзе, мы арганізавалі і правялі вечар памяці Міколы Ермаловіча. І ўжо тады паставілі перед сабой шмат задач па ўвекавечанні памяці гэтага выдатнага вучонага і чалавека. І да 2006 года амаль усе яны былі выкананы. Высілкамі сяброў клуба ўстаноўлены два помнікі - у Маладэчне і на сядзібе музея ў Старых Дарогах, там жа разгорнута экспазіцыя, прысвечаная М. Ермаловічу. Таксама цяпер з'яўвіўся і трэці помнік - кніга "Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі". Адно толькі засталося - дабіцца, каб у Маладэчне з'явілася вуліца імя М. Ермаловіча.

- Анатоль Яўхімавіч, як з'явілася ідэя сабраць ўсе матэрыялы, звязаныя з жыццём і навуковай і грамадскай дзейнасцю Міколы Ермаловіча, ў адзін том?

- Гэта мэта была пастаўлена на паседжанні клуба "Спадчына", якое праходзіла ў мінулым годзе. Мы пастанавілі выдаць кнігу ўспамінаў пра Міколу Ермаловіча, а таксама сабраць пад адной вокладкай публіцыстычную і паэтычную спадчыну гісторыка. І вось менш чым за год мы выдалі кнігу, якая адкрые беларусам новыя грані асобы Ермаловіча, як дысідэнта, паэта і публіцыста.

Ідэя надрукаваць паэтычныя творы Ермаловіча з'явілася ў 1994 годзе, калі некалькі яго твораў былі апублікаваныя ў часопісе "Полацак" (ЗША). Тады я прыйшоў да Міколы Іванавіча і кажу, што, калі вы згодныя, можна апублікаваць яшчэ нешта з вашых твораў. Ермаловіч адказаў у тым сэнсе, што ў яго пакуль няма чаго вартага, а ўсе папярэдня вершы Мікола Іванавіч аддаў некаторым вядомым людзям Беларусі (іх імёны я назваў у прадмове). Праўда, і да гэтага часу яны не парупіліся каб выдаць паэтычную спадчыну Ермаловіча...

Калі мы ў "Спадчыне" пазнаёміліся з паэзіяй Ермаловіча, то мы зразумелі, што гэта нешта новае, невядомае і светлае для Беларусі і гэта трэба вярнуць чытачам. Мы мяркавалі, што Мікала Ермаловіч - гэта такое сонца, свяціла, вакол якога верціцца планета беларушчыны. І гэтае сонца дае нашай планеце цяпло і святло - дае жыццё і думкам пра будучыню Беларусі.

- Якія адкрыцці чакаюць чытача, які ўпершыню возьме ў рукі выданне "Спадчыны", прысвечанае памяці М. Ермаловіча?

- Мікола Ермаловіч вярнуў нам гістрычную памяць і перавярнуў нашу гістарычную свядомасць. Гэтага нікому не ўдалавалася зрабіць, можа толькі Ластоўскаму, калі той выдаў свой "Кароткі нарыс гісторыі Беларусі".

Але калі сябры клуба прачыталі паэтычныя творы Ермаловіча, то зразумелі, што ён і выдатны паэт, які застаўся паза ўвагай нашай літаратурнай грамадскасці. У свой час Мікола Іванавіч чытаў свае вершы сябрам клуба, але з гадамі пачуцці адкрыцця губляюцца. Калі ж мы зноў пераасэнсавалі тое, што створана Ермаловічампаэтам, то зразумелі - роўных яму па грамадзянскаму гучанню паэзіі, па філасофскаму абгрунтаванню нацыянальнай ідэі не было. Ні ўчора, ні сёння!

Тое ж атрымалася і з "Гутаркамі" Ермаловіча. Адразу стаў відавочным яго дысідэнцкі чын. Тут можна правесці шмат вядомых прозвішчаў савецкіх дысідэнтаў , але прозвішча Ермаловіча стаіць вышэй за ўсіх іх. Таму, што яго філасофскае абгрунтаванне сягае шмат глыбей: Ермаловіч змагаўся не толькі за дэмакратызацыю ў краіне, але і за нацыянальную незалежнасць Беларусі. Усе яго дысідэнцкія "Гутаркі", якія надрукаваны ў нашай кнізе, прасякнуты гэтай ідэяй.

Дзякуючы навуковай, публіцыстычнай і паэтычнай спадчыне, чытачы ўбачаць, што Мікола Ермаловіч быў сапраўдным ідэолагам нацыянальнага Адраджэння. Ад першага датаванага верша на смерць М. Баразны (1972) да апошніх радкоў, творчасць Ермаловіча прасякнута адной вялікай думкай аб нацыянальным Адраджэнні, незалежнасці Беларусі. Гэта прынцыпова не заўважалі многія вядомыя палітычныя дзеячы, не завастралі значэнне М. Ермаловіча, бо самі хацелі лічыцца "бацькамі" нацыянальнага Адраджэння.

Ермаловіч - вялікі філосаф. Да гэтай высновы прыходзіш, калі аналізуеш філафоскія думкі і высновы, якія ён выказвае ў "Гутарках". Ермаловіч палемізаваў, напрыклад, па праблемах дэмакратычнага цэнтралізму, цытаваў Пляханава і іншых рэвалюцыйных тэарэтыкаў, папярэджваў ад уплыву псеўдакуміраў. Такая шырыня поглядаў давала яму магчымаць свабодна арыентавацца ва ўсіх кірунках філасофскай думкі, звязаных з глыбіннымі працэсамі ў грамадзстве. Прыйдзе час і філасофская спадчына Ермаловіча стане здабыткам усіх беларусаў і будзе вывучацца спецыялістамі. Бо гэта высокія прыклады змагання за нашыя беларускія ідэалы!

- Анатоль Яўхімавіч, а што вам найбольш запомнілася ў асобе Міколы Ермаловіча, як чалавека?

- Вядома, што будучы гісторык гадаваўся ў беднай сялянскай сям'і, як і Васіль Быкаў. На працягу сваёйго нялегкага жыцця захаваў дабразычлівасць, веру ў нашых людзей, дзеля якіх ён і працаваў. Калі я з ім сустракаўся, то мне было радасна з ім размаўляць. Бо ён выдатна ставіўся да таго, што рабілася сябрамі клуба "Спадчына" па вяртанні сапраўднай гісторыі Беларусі. Ермаловіч рабіў літаратурнакрытычны аналіз твораў, якія мы друкавалі ў альманаху "Скрыжалі "Спадчыны" і радаваўся нашым агульным поспехам.

Сябры клуба ведалі цяжкія жыццёвыя абставіны Міколы Ермаловіча і ўсе гэтыя гады імкнуліся дапамагаць яму матэрыяльна. Ён быў удзячны і сам адказваў людзям, якія яму дапамагалі, то сувенірам (дачка Міколы Іванавіча памайстэрску вырабляла лялькі), то кнігамі…

-Хто з сяброў клуба "Спадчына" спрычыніўся да такой пачэснай справы - выдення невядомай спадчыны М. Ермаловіча?

-У першую чаргу трэба адзначыць тую вялікую працу, якую ажыццявіў сябра клуба, гісторык Анатоль Валахановіч. Таксама, варта аддаць належнае руплівасці Надзеі Сармант, якая займалася наборам тэкстаў, распрацоўвала канцэпцыю і структуру кнігі. Дзесяткі разоў мы збіраліся, абмяркоўвалі, ўдакладнялі і дапаўнялі. Я, як рэдактар, ўвесь час папярэджваў: хопіць ужо матэрыялаў! Кніжка ж не гумавая! А матэрыялаў ўсё прыбывала…

Хацелася б адзначыць вялікую дапамогу Станіслава Судніка, які шмат зрабіў, каб гэтае выданне пабачыла свет.

Таксама вельмі дапамаглі супрацоўнікі айчынных музеяў. Напрыклад, дырэктар Дзяржаўнага музея-архіва літаратуры і мастацтва Г. Запартыка, супрацоўніца музея Беларускага таварыства інвалідаў па зроку А. Іваненка, якая надрукавала шмат "Гутарак" М. Ермаловіча, яшчэ калі правала ў часопісе "Зрок".

Вялікая ўдзячнасць мастакам "Спадчыны" - А. Цыркунову, А. Крывенку, мастакаммедальерам А. Фінскаму, У. Мелехаву, без твораў якіх кніга была б менш змястоўнай. Шкада, што не хапіла сродкаў на каляровыя ўкладкі з выявамі іх палотнаў і медалёў, але і так яны нясуць сімвалічны адбітак асобы Ермаловіча. З многімі творамі гэтых мастакоў ў колеры можна пазнаёміцца, калі чытач наведае сайты "Спадчыны"

- Клубам "Спадчына" былі праведзены дзве прэзентацыі кнігі - у сталіцы і на малой радзіме гісторыка. Што паказалі гэтыя мерапрыемствы?

- Па першае, мы ўпэўніліся, што любоў да Міколы Ермаловіча не гасне з гадамі. Людзі з задавальненнем знаёмяцца з невядомымі старонкамі яго творасці, з новымі фактамі яго жыцця і замагання за гістарычную праўду беларускага народа. Мы зразумелі, што такое ўсенародная любоў да чалавека які вярнуў нам гістарычную памяць! Гэта адносіцца не толькі да сталіцы. Бо на радзіме гісторыка ў Вялікіх Навасёлках Дзяржынскага раёна Менскай вобласці ганарацца тым, што Мікола Ермаловіч іх зямляк. У вёсцы цудоўная школа, выдатны музей, у якім створана экспазіцыя, прысвечаная М. Ермаловічу.

Спадчынаўцы перадалі ў школьны музей для экспазіцыі Міколы Ермаловіча плакат з "Радаводам Полацкіх і Вялікіх Беларускіх (Літоўскіх) князёў і плакат-календр "Старажытная Беларусь (Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае часоў Вітаўта Вялікага)", некалькі кніг, паштоўкі з выявай М. Ермаловіча, памятныя фотаздымкі. Спадчынаўцы маюць намер перадаць музею яшчэ некалькі экспанатаў, магчыма нават зрабіць для музея адмысловы альбом.

Са свайго боку мы прасілі педагагогаў дабівацца, каб школе было нададзена імя М. Ермаловіча, каб у вёсцы Вялікія Навасёлкі і ў Дзяржынску былі вуліцы імя гэтага выдатнага гісторыка.

Пасля прэзентацыі ў Вялікіх Навасёлках, спадчынаўцы запланавалі ў Дзяржынску зрабіць чытанні, прысвечаныя М. Ермаловічу. Такая дамова, дзякуючы гісторыку А. Валахановічу, ужо ёсць. Аналагічныя перамовы вядуцца і з уладамі гарада Маладэчна. Яны таксама пагадзіліся.

Ад кіраўніка выдавецкага праекта Кастуся Цвіркі паступіла прапанова выдаць гэтую кнігу ў серыйным выданні "Беларускі кнігазбор". У час перамоў была пастаўлена мэта пашырыць кнігу змястоўна. Мы гатовы ўзяць на сябе такую місію, каб папоўніць кнігу, напрыклад, лістамі да Л. Геніюш, мастацтвазнаўчымі і літаратуразнаўчымі артыкуламі да энцыклапедыі "Янка Купала" і іншымі матэрыяламі. Цяпер ідзе выпрацоўка агульнай канцэпцыі будучага тома.

Гутарыў Анатоль Мяльгуй


Саюзнікам СССР ўсё ж плаціў за ленд-ліз і золатам таксама

У надрукаваным у "Нашым слове" цікавым артыкуле Івана Лепешава чытач газеты знойдзе шмат таго, аб чым афіцыйная падцэнзурная прапаганда савецкай эпохі шмат гадоў пасля вайны замоўчвала, альбо спасылалася на тыя 4 працэнты ўзбраення вайсковага рыштунку, што нібыта паставілі ў вайну для СССР саюзнікі па лендлізу. Ні адна газета не пісала, што на пачатку вайны Чырвоная Армія мела усяго 260 тысяч устарэлых паўтарачак і трохтоннак ЗіС5, легавых "эмак", якіх да снежня 41 году ацалела толькі каля 100 тысяч, астатнія згінулі ў шматлікіх "катлах" і на дарогах ад бомбаў і снарадаў. Не пісалі і пра тое, што пачынаючы з 1942 году амаль уся савецкая артылерыя калібру ад 45 мм да 152 мм была прыпаркавана да амерыканскіх магутных трохвосевых грузавікоў ад "Студэбекераў" да "Фордаў" і "Доджаў". Імі ж ажыццяўлялася большасць паставак баепрыпасаў, паліва на фронт з тылу. Толькі у 90я гады мінулага стагоддзя ў незалежным расейскім друку і на тэлеканалах раскрыліся болей поўныя лічбы паставак, без якіх, як нават сам Сталін зазначыў у размовах з Рузвельтам, СССР прайграў бы вайну. Усё правільна!

Толькі ў адным я не згодны з аўтарам артыкула - нібыта пастаўкі гэтыя ад саюзнікаў былі дармовымі. Але дармовым бывае толкі сыр у мышалоўцы. Тым не менш Іван Лепешаў сцвярджае, што "часам у друку можна напаткаць дзівацкія, заснаваныя на чутках звесткі наконт аплаты тых паставак" і спасылаецца на незалежную газету "Народная воля", дзе 19 траўня 1999 года быў надрукаваны мой артыкул, у якім я пісаў, што "Амерыка за аказаную СССР дапамогу ваенным рыштункам па лендлізу атрымала не адну сотню тонаў золата ад Сталіна". Так, быў такі артыкул, копіі яго, нажаль, у мяне не засталося, але факты для яго я браў не па чутках "адна бабуля сказала", а з публікацый у незалежных расейскіх газетах, на тэлеэкранах РТРПланета і НТБ, у літаратурных часопісах. Мог я спасылацца і на дакументальную аповесць вядомага расейскага пісьменніка - марыніста Валянціна Пікуля "Рэквіем канвою ДР17"., надрукаваную масавым накладам у 1979 годзе. на старонцы 5759 гэтай цікавай, зычытанай да дзірак кніжкі, якую браў у гарадской бібліятэцы, гаворыцца наступнае: "Обратный караван ДР11 (маецца на ўвазе саюзніцкі. -М.Т.) готовился в Мурманске в путь на родину. Накануне войска НКВД патрулировали дорогу, ведущую в бухту Ваента, где стоял английский крейсер "Эдинбург". С нашых эсминцев наружная вахта видела, как по дороге, спускаясь с сопок, прошли грузовые машины, задернутые чехлами. Всю ночь на крейсере шла какаято возня, мелькали огни фонарей, слышались свистки команд. Разгруженые машыны ушли обратно в сопки. А 1 мая 1942 года "Эдинбург" ушел в море, обгоняя по пути тихоходных "купцов". Зазначым, што В. Пікуль у 1942 годзе ва у узросце 15ці гадоў юнгам пайшоў дабраахвотна на службу ў Паўночны флот і служыў там да канца вайны, сустракаў у моры і Мурманску не адзін саюзніцкі канвой з грузамі для СССР, знайшоў доступ да сакрэтных матэрыялаў з архіваў НКУС. Чытаем далей пра лёс таго "Эдынбурга": "Наружная вахта крейсера не заметила ни перископа, ни следа торпед немецкой подлодки. Одна из них угодила в корму крейсера, разворотив её, хотя корабль оставался на плаву и мог ещё идти своим ходом. Под охраной эсминцев и сторожевых кораблей вернуться в Мурманск. Но случилось непредвиденное: 740 матросов команды крейсера покинули судно, перейдя на палубы кораблей охраны. І вскоре три немецких эсминца добили торпедами крейсер и он затонул."

В. Пікуль далей піша:

«Что же грузили ночью под охраной НКВД на борт погибшего корабля? Уже тогда, весной 1942 года, советское правительство стало рассчитываться с союзниками за поставки по лендлизу (самолёты, танки, орудия и т.д.). В трюмах крейсера лежало 10 тонн золота в слитках - всего на сумму 100.000.000 рублей».

Але ж наперадзе былі яшчэ тры гады вайны і такія пастаўкі па лендлізу працягваліся, падчас з выйшаўшых з Ісландыі канвояў па 2530 караблёў у кожным даходзіла да Мурманска дзве трэці, а то і меней, як было з канвоем ДР17. а аплата за іх вялася таксама. Нездарма на Калыме на здабычы золата дзень пры дні зімой і летам працавалі па 1012 гадзін сотні чысяч вязняў ГУЛАГУ - не на ўпрыгожванні ж яго назапашвалі. У друку расейскім у свой час называлася лічба перададзеных залатых зліткаў - 200 тонаў. Дарэчы, некалькі гадоў таму англійскія ўлады выказалі ў сродках масавай інфармацыі жаданне адшукаць месца гібелі таго крэйсера, каб спусціць на глыбіню 650 м батыскаф з вадалазамі, пранікнуць у трумы карабля і адшукаць тое золата. Аднак улады Расіі адмовілі ім у гэтым, заявіўшы, што карабель ляжыць на дне ў іхніх тэрытарыяльных водах. І напэўна тыя 2,2 мільярда даляраў, якія, як сцвярджае Іван Лепешаў, атрымалі за вайну саюзнікі ад СССР, былі аплочаны не толькі хромавай, марганцавай рудой, плацінай і пушнінай, а і залатымі зліткамі тонамі.

Міхась Тычына.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX