№ 37 (825) 26 ВЕРАСНЯ 2007 г.
Юбілей Францішкі Сокалавай
Вядомая чэшская даследчыца стараславянскіх (у тым ліку беларускіх) друкаў, выданняў Францішка Скарыны Францішка Сокалава нарадзілася ў 1937 г. у Празе ў сям'і філосафа Яна Патачкі, які быў вучнем Э. Гусерля, абаронцам правоў чалавека, спікерам «Хартыі77». Пасля заканчэння 11 класаў сярэдняй школы будучая беларусістка паступіла на філалагічны факультэт Карлава універсітэта і закончыла яго са спецыяльнасцю руская, чэшская і іспанская мовы. Працавала рэдактарам у выдавецтве тэхнічнай літаратуры, час ад часу выкладала чэшскую мову. Выйшла замуж за рабочага (потым матэматыка, дацэнта філасофіі Карлава універсітэта, у апошні час - міністра адукацыі), выхавала трох дзяцей.
З 1968 г. Ф. Сокалава пачала працаваць у Славянскай бібліятэцы, дзе з 20х гг. існуе багаты беларускі аддзел. У сярэдзіне 70х гг. сур'ёзна зацікавілася там беларускімі старадрукамі. А было гэта так. У бібліятэцы Добраўскага (графоў Носціцаў) у Празе трапіўся на вочы асобнік Чацвёраевангелля, выдадзеннага ў Вільні Пятром Мсціслаўцам у 1575 г. На падставе гэтага быў напісаны артыкул, апублікаваны ў 1975 г. у «Зборніку» Нацыянальнага музея ў Празе. У той час Дзяржаўная бібліятэка СССР у Маскве шукала супрацоўнікаў для работы над Зводным каталогам старадрукаванай кнігі кірылаўскага і глагалічнага шрыфтоў. А паколькі Ф. Сокалава ўжо займалася такімі выданнямі, яна пачала шукаць і для гэтага каталога старадрукі, у тым ліку беларускія, што захаваліся ў чэшскіх кнігазборах. У 1997 г. Славянская бібліятэка сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Чэшскай Рэспублікі падрыхтавала каталог такіх кніг. Пра беларускія старадрукі Ф. Сокалава пісала таксама ў каталогу выстаўкі, арганізаванай Славянскай бібліятэкай у 1982 г. у гонар юбілею Івана Фёдарава («Cyriliskй tisky»). А ў верасні 1990 г. яна ўпершыню пабывала ў Беларусі - на 500годдзі з часу нараджэння Ф. Скарыны, выступіла са змястоўным дакладам на юбілейнай акадэмічнай сесіі, пабывала на радзіме нашага першадрукара. У наступным годзе зноў прыехала ў Менск - на ўстаноўчы кангрэс Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, стала яе сябрам. Падрыхтавала зборнік на тэму выступлення на кангрэсе - Ф. Скарына ў навуковых працах чэшскіх славістаў». Зборнік быў выдадзены Нацыянальнай бібліятэкай (Прага, 1992).
Францішка Сокалава - жаданы ўдзельнік усіх імпрэзаў, якія ладзяцца ў Празе чэшскімі беларусістамі і беларускім зямляцтвам.
УЛАДЗІМІРУ МІХНЮКУ - 60
МІХНЮК Уладзімір Мікалаевіч (н. 27.9.1947, в. Грушчаны Поразаўскага р-на, цяпер Свіслацкі р-н), бел. гісторык. Д-р гіст. н. (1987), праф. (1991). Скончыў Гарадзенскі пед. ін-т (1969). 3 1973 выкладчык Гарадзенскага пед. ін-та, з 1975 супрацоўнік Ін-та гісторыі партыі пры ЦК КПБ. У 1982-87, 1991 супрацоўнік Ін-та гісторыі АН Беларусі.
У 1987-91 выкладчык Менскай ВПШ (з 1990 Ін-т паліталогіі і сац. кіравання КПБ). 3 1992 дырэкгар Бел. НДІ дакументазнаўства і архіўнай справы. У 1997-98 заг. аддзела Камісіі па міжнар. справах і нац. бяспецы Савета Рэспублікі Нац. сходу Рэспублікі Беларусь. 3 1998 праф. кафедры гіст. Беларусі БДУ. Даследуе праблемы гісторыі, гістарыяграфіі і крыніцазнаўства, археаграфіі і архівазнаўства, бібліяграфіі і гісторыі л-ры Беларусі 1920-30-х г. Распрацоўвае пытанні паліт. рэпрэсій, масонства ў Беларусі. Аўтар дакумент. нарысаў пра паліт. дзеячаў К. Езавітава, У. Ігнатоўскага, В. Лас-тоўскага, А. Луцкевіча, У. Пракулевіча, А. Смоліча, А.Сокал-Кутылоўскага, Б. Тарашкевіча, А. Цвікевіча, пісьменнікаў М. Гарэцкага, А. Гурло, У. Дубоўку, Я. Пушчу. Адзін з аўтараў «Нарысаў гісторыі Беларусі» (ч. 2, 1995), аўтараў і складальнікаў зб-каў дакументаў і матэрыялаў «Знешняя палітыка Беларусі» (т. 1-2, 1997-98), «Антон Луцкевіч: матэрыялы следчай справы НКУС БССР» (1997).
Новы прымас Беларусі
21 верасня ў Ватыкане папа рымскі Бенедыкт XVI прызначыў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, былога кіраўніка каталіцкай епархіі ў Маскве, на пасаду кіраўніка Менска-Магілёўскай дыяцэзіі. Колішнюю пасаду Тадэвуша Кандрусевіча заняў італьянец Паола Пэцы.
БІЯГРАФІЯ НОВАГА КІРАЎНІКА КАТАЛІЦКАЙ ЦАРКВЫ Ў БЕЛАРУСІ
Тадэвуш Кандрусевіч нарадзіўся 3 студзеня 1946 г. у вёсцы Адэльск непадалёк ад Гародні ў сям'і Ігнацыя і Ганны Кандрусевічаў.
Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1962 г. Тадэвуш Кандрусевіч паступіў на фізікаматэматычны факультэт Гарадзенскага педагагічнага інстытута, адкуль праз год павінен быў сысці ў сувязі з абвінавачваннямі ў тым, што ён рэгулярна наведвае касцёл і ўдзельнічае ў набажэнствах. Адпрацаваўшы год у праектнабудаўнічай арганізацыі ў Гародні, у 1964 г. паступіў на энергамашынабудаўнічы факультэт Ленінградскага палітэхнічнага інстытута, які ў 1970 г. скончыў на "выдатна" і атрымаў дыплом інжынерамеханіка па спецыяльнасці "гідраўлічныя машыны і сродкі аўтаматыкі". Пасля заканчэння універсітэта да 1976 г. працаваў інжынерам на Віленскім заводзе шліфавальных станкоў.
У 1976 г. Тадэвуш Кадрусевіч адчуў пакліканне да выключнага служэння Богу і паступіў у Духоўную семінарыю ў Коўне (Каўнас, Літва), якую скончыў у 1981 г. і 31 траўня таго ж года прыняў святарскае пасвячэнне з рук біскупа Людаса Павілоніса.
У 1981-1986 гг. служыў у касцёлах Літвы, а 13 лютага 1988 г. быў прызначаны пробашчам гарадзенскіх парафій Маці Божай Анёльскай (былы францішканскі касцёл) і св. Францішка Ксаверыя (катэдра). У 1985 г. на тэалагічным факультэце ў Коўне атрымаў ступень ліцэнцыята тэалогіі, абараніўшы працу на тэму "Вучэнне Дагматычнай канстытуцыі ІІ Ватыканскага Сабора Lumen Gentium пра Касцёл". У 1988 г. тамсама абараніў дысертацыю на тэму "Паглыбленне вучэння пра Касцёл у працах ІІ Ватыканскага Сабора і ў яго дакументах" і атрымаў навуковую ступень доктара тэалогіі.
25 ліпеня 1989 г. Святы Айцец Ян Павел ІІ менаваў кс. Тадэвуша Кандрусевіча тытулярным біскупам ГіпонаДзарыцкім і Апостальскім Адміністратарам Менскай дыяцэзіі для каталікоў у Беларусі. Біскупскую сакру, якая адбылася 20 кастрычніка 1989 г. ў базыліцы св. Пятра ў Рыме, узначаліў Папа Ян Павел ІІ. Біскупскі дэвіз Тадэвуша Кандрусевіча Quis ut Deus - "Хто ж як Бог". Падчас свайго біскупскага служэння ў Беларусі біскуп Тадэвуш Кандрусевіч заснаваў Гарадзенскую вышэйшую духоўную семінарыю, спрыяў вяртанню і адкрыццю больш за 100 раней зачыненых касцёлаў і прычыніўся да выдання "Парадку Імшы" і "Катэхізісу" на беларускай мове, распачаўшы такім чынам справу адраджэння Касцёла ў Беларусі, з поспехам працягнутую яго наступнікам кардыналам Казімірам Свёнткам.
13 красавіка 1991 г. Тадэвуш Кандрусевіч быў менаваны арцыбіскупам і прызначаны Апостальскім Адміністратарам для каталікоў лацінскага абраду еўрапейскай часткі Расіі. 23 лістапада 1999 г. прызначаны Апостальскім Адміністратарам для каталікоў лацінскага абраду Поўначы еўрапейскай часткі Расіі.
У лютым 1999 г. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч быў выбраны Старшынём новастворанай Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Расійскай Федэрацыі. З 1999 г. - сапраўдны член (акадэмік) Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі.
11 лютага 2002 г. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прызначаны Мітрапалітам кафедры Маці Божай у Маскве.
21 верасня 2007 г. Бенедыкт XVI вызваліў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ад пастырскага кіраўніцтва кафедрай Маці Божай у Маскве і менаваў арцыбіскупам Мітрапалітам МенскаМагілёўскім.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч уваходзіць у спецыяльную раду па Еўропе пры Генеральным сакратарыяце Сінода Біскупаў, у Кангрэгацыю па справах духавенства, а таксама ў Папскую Раду "Справядлівасць і мір". З'яўляецца віцэпрэзідэнтам Еўразійскага аддзялення Міжнароднай асацыяцыі рэлігійнай свабоды (МАРС).
Валодае беларускай, рускай, польскай, ангельскай і італьянскай мовамі.
Сакратарыят ТБМ, рэдакцыя "Нашага слова" шчыра віншуюць кардынала Кандрусевіча з вяртаннем на Бацькаўчыну. Няхай Бог Усемагутны дапаможа яму ў арцыпастарскім служэнні Беларусі і яе народу.
Канстытуцыйны суд заступіўся за беларускую мову
- Адказнасць за непавагу да дзяржаўнай мовы ніхто не скасоўваў, - заявіў старшыня Канстытуцыйнага суда Рыгор Васілевіч , выступаючы на семінары па ўжыванні міжнародных стандартаў у беларускім правасуддзі.
- Выпадкі неадэкватнага стаўлення да беларускай мовы зусім нярэдкія, і яны недапушчальныя,- канстатаваў Рыгор Васілевіч. Ён звярнуўся да калегаўсуддзяў, якія мусяць карыстацца беларускай мовай на патрабаванне ўдзельнікаў працэсу. Васілевіч у якасці прыкладу назваў Канстытуцыйны суд, дзе ўсе рашэнні перакладаюцца на расейскую ці беларускую мову ў залежнасці ад таго, на якой мове вёўся разгляд справы. Іншыя структуры, паводле Васілевіча, звычайна адмаўляюцца прымаць заявы, калі яны напісаныя пабеларуску.
Суддзя паведаміў, што ў Канстытуцыйны суд неад-нойчы траплялі скаргі на тое, што суды не прымаюць заявы, напісаныя па-беларуску.
- Я сам бачыў рэзалюцыю: "Перепишите заявление на нормальном языке, - паведаміў Рыгор Васілевіч.
Ён нагадаў, што паводле Канстытуцыі ў краіне дзве дзяржаўныя мовы, і таму такая рэзалюцыя - гэта непавага да дзяржаўнай мовы.
Спадар Васілевіч расказаў пра зусім невытлумачальныя выпадкі, з якімі сутыкаюцца грамадзяне краіны. Прыкладам, у Канстытуцыйны суд звярнуўся абітурыент, у якога пытанні да цэнтралізаванага тэставання па беларускай мове былі напісаны па-расейску.
У якасці прыкладу дыскрымінацыі паводле моўнай прыкметы Рыгор Васілевіч згадаў выпадак з жыхаром Гомеля Сяргеем Сямёнавым. Калі месяц таму хлопец вяртаўся з Украіны, мытнікі загадалі яму запоўніць дэкларацыю. Сямёнаў адмовіўся запаўняць расейскамоўны бланк і папрасіў, каб яму далі фармуляр на беларускай мове, за што ўрэшце быў прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці. Мытнікі класіфікавалі гэта як "непадпарадкаванне патрабаванням службовай асобы". У выніку суд спагнаў з Сямёнава 30 базавых велічынь штрафу - амаль 450 даляраў.
Дарэчы, як паведаміў намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валер Калінковіч, прысуд, вынесены Сяргею Сямёнаву, будзе разглядацца Вярхоўным судом.
Спадар Калінковіч заявіў, што будзе дадзеная праўная ацэнка дзеянням супрацоўнікаў мытні, суддзяў і самога Сямёнава.
Падставай для праверкі стала публікацыя пра выпадак з Сямёнавым у "Комсомольской правде в Белоруссии». Намеснік старшыні Вярхоўнага суда сказаў:
- Я хацеў бы папярэдзіць усіх суддзяў: пры прыняцці рашэнняў вам трэба думаць самім. Не слепа давяраць тым пратаколам і рапартам, што вам паклалі на стол, а самім ацэньваць сітуацыю. У любым выпадку адказнасць за свае рашэнні вы бераце на сябе.
На пазіцыю Васілевіча імгненна адрэагаваў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Аляксандар Шпілеўскі. У часе прэсавай канфэрэнцыі ён паабяцаў, што бланкі дэкларацыяў на беларускай мове будуць надрукаваныя ў найбліжэйшым часе. Чыноўнік нават сказаў, што адсутнасць беларускамоўных дакументаў - ягоная асабістая памылка, якая будзе вельмі хутка выпраўленая.
Сяргей Сямёнаў на гэты момант знаходзіўся на Ўкраіне. Пра тое, што на ягоную абарону стаў старшыня Канстытуцыйнага суда, ён даведаўся з інтэрнэту. Цяпер гадае: ці зможа "апякунства" дапамагчы ў аналагічным працэсе?
- У мяне ў панядзелак яшчэ адзін суд з такой жа фармулёўкай: "непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў мытні". Я зноўку папрасіў дэкларацыю на беларускай мове і яны зноў жа склалі на мяне пратакол. І, хутчэй за ўсё, будзе разглядаць справу тая ж суддзя, Марына Дамненка. Мне будзе вельмі цікава: які прысуд яна зараз вынясе? Адзначу: заяву ў Канстытуцыйны суд я яшчэ толькі рыхтую, але вельмі задаволены, што і без маёй заявы яны звярнулі ўвагу на гэтую сітуацыю.
Па матэрыялах Радыё Свабода.
Яшчэ раз пра прыназоўнікі "з" і "са"
Я ўжо не раз звяртаў увагу ўсіх, хто піша ды прамаўляе пабеларуску, асабліва тых, хто нашу мову спазнаваў, спазнае кніжна, праз кнігі, на прыроду прыназоўнікаў "з" і "са" ў беларускай мове.
Аналагічная публікатка была, здаецца, і ў "Родным слове", у адным з нумароў за 1990 год. У гэтых публікатках я доказна пераконваў на прыкладах нашай шматгадовай практыкі, аж з часоў Вялікага Княства Літоўскага, што для нашай мовы найбольш прыймальны прыназоўнік "з", чым "са", нават пры збегу зычных. Калі ж гэтага не ўлічваць, наша мова атрымлівае самыя нечаканыя, нават пачварныя спалучэнні. Прыкладам, некаторыя пішуць "разы са тры", "са дна". Адчуваеце, якую непажаданую анамалію спараджае такое спалучэнне. Аўтар хацеў сказаць, што ён разы тры збіраўся нешта зрабіць, некуды схадзіць ці яшчэ што. А на слыху ды з напісанага гучыць як прапанова разоў колькі сцерці штосьці. Самыя непажаданыя спалучэнні ўзнікаюць, калі мы неасэнсавана карыстаемся злучнікам "са". От колькі яшчэ прыкладаў. Шмат хто піша: "са стала", "са сваім"... Можа хто скажа: "А як іначай?", як інакш! Правіла такое ёсць. Прыназоўнік "з" перад збегам зычных пераходзіць у "са"... Правіла такое і праўда ёсць. Але той, хто яго фармуляваў, не зусім прыслухаўся да практыкі жывой мовы. А там прыназоўнік "з" перад збегам зычных тыпу "з стала", "з сваім" - асімілюецца і вымаўляецца як падоўжнае "с", у нас мяняецца артыкуляцыя. Ніжняя сківіцца аж двойчы падскоквае: зверху ўніз, зверху ўніз. Длугое. Паўстаюць зусім непажаданыя, непрадбачныя спалучэнні. Глядзіце: "са стала", "са сваім". Пры ж асімілятыўна вымаўленні прыназоўніка "з" перад збегам звычных вымаўляецца адным прыдыхам. Паспрабуйце папрактыкавацца, і вы пераканаецеся, якя вялікая розніца між прыназоўніка "з" і "са" і пры маўленні, і пры напісанні перад збегам зычных. На жаль, шмат хто гэта і не разумее, і не адчувае. От і яшчэ колькі прыкладаў з сучаснай пісьмовай практыкі: "А калісьці ў адным са сваіх вершаў са зборніка "Тут" (1990) ДранькоМайсюк аптымістычна заяўляў: "Усё падман, усё падман і толькі не падман - каханне". (Павел Абрамовіч "Хлопчык і ДавыдГарадок" "АRСНЕ" №78 2006 г. стр. 238).
Не ведаю, як каму, а мной гэты сказ "з" паўтораным два разы прыназоўнікам "са" ўспрымаецца пачварна здзеклівым з мілагучнасці нашае мовы. А калі б хоць адзін раз у ім быў скарыстаны прыназоўнік "з", сказ загучаў бы больш зграбна, меладычна. Ну хоць бы так: "А калісьці у адным з сваіх вершаў са зборніка "Тут".
Лічу, што правіла аб пераходзе прыназоўніка "з" у "са" пры збегу зычных, трэба перагледзець, удасканаліць, спаслаўшыся на папярэднюю моўную практыку нашых класікаў жывой мовы. А там якраз пераважае прыназоўнік "з", а не "са". І напраўду, пішам і вымаўляем скрозь "з многімі". А ў аналагічным выпадку, пры тым жа збегу звычных, "мн" - "са" - "са мной, мною". Чаму? Пакуль што на гэтае пытанне не дае адказу ні адна наша граматыка?
Ці яшчэ. Часта можна напаткаць і такое напісанне: "са 100" - прыназоўнік "са" пры лічбавай графіцы. Збегу зычных тут ніякага няма. тым не менш, пішам "са". Збег зычных тут толькі падразумяваюць. Ці яшчэ прыклад. Маем абрывіятуру "ЗША". Руская мова пры такой абрывятуры карыстаецца прыназоўнікам "из" - "из США сообщают". Мы, як гэтыя дый і шмат якія іншыя абрывіятуры хутчэй за ўсё напішам з прыназоўніка "са ЗША". Прыклады сведчаць, што правапіс прыназоўнікаў "з" і "са" трэба ўнармаваць з улікам нашай ранейшай і цяперашняй моўнай практыкі.
Уладзімір Содаль.
Гэта мова
* * *
Чужыя словы мне не трэба:
Хапае ўласных сэнсаў мне,
Што йдуць з падвышанага неба
У маёй роднай старане.
* * *
На гэтай мове уркі не гавораць,
На гэтай мове "Мурку" не пяюць,
На ёй баявікоў не падбухторваюць,
Каманды тэрарыстам не даюць.
Таму яна ў няміласці ў падонкаў,
Яна для іх - бы дзірка у страсе;
Таму цераз Сусвет па лёдзе тонкім
Яна сябе да Сонца данясе.
* * *
Да мовы трэба дарасці,
А перш - разумным нарадзіцца,
Прынамсі, тут ў Беларусі,
Дзе дяцюкі і маладзіцы,
Ды і старэча, і малеча
Сядяць ў духоўным у запеччы.
* * *
Чаму беларуская большасць
Мову не можа сваю любіць?
Таму што яна ж - гэта большасць
Не жадае у вечнасці жыць.
* * *
Ад мовы мы, нібы ад Бога,
Паадмаўляліся - і вось
З нас пруць і лезуць шмат і многа
І губашлёпства і дурносць.
* * *
Матчына мова! - Пустое то слова...
Глянь, як амаль усе маткі
Збеглі ад роднай мовы,
Збеглі, здрадай падмазаўшы пяткі.
* * *
Суседу кажу: "Душа мне баліць,
Калі нашу мову бэсцяць";
А ён у адказ: "Цябе трэба лячыць
У Навінках ды іншых падобных месцах".
* * *
Беларус пра прыгожосць
Роднай мовы мовіць,
Шавініст ужо нажом
Яго ткнуць гатовы.
* * *
Яшчэ і той у Беларусі
Найплённа мову вынішчаў,
Хто ў кар'ерысцкай у спакусе
На ёй пра Леніна вяшчаў.
* * *
Ні адное людскай мовы
Ён не вывучыў, аднак
Цвёрда і навек засвоіў
Знакі гадаў і сабак.
* * *
- Наўкола гавораць пра што?
- Ды ні пра што!
- Чаму так? Мо змова?
- Бо роднай зракліся мовы!
* * *
Да вёскі ты не апеліруй,
Калі за мову йдзеш на бой,
Бо вёску шчырую у вырай
Сагнаў калгасны сухастой.
* * *
Ахрышчоны ў праваслаўі,
Паспяшаюся ў мячэць,
Калі моваю Прадславы
Будзе там мула гучэць.
* * *
Жыць у Амерыцы?
Ні пры якой умове!
Спачатку хай Масква
Там увядзе сваё двухмоўе.
* * *
Візітная картка ў дарогу -
Родная наша мова;
Пойдзем мы з ёй да Бога,
Прыйдзем - з адной умовай -
Калі пры жыцці карысталіся ёю
Ці згадалі хаця б надмагільнай плітою.
* * *
Наўкол у святле каб жылі,
Каб цёпла было ў студзень,
З глыбінных нетраў зямлі
Здабываюць паліва людзі.
Вось так, трэба думаць, у глыб вякоў,
Каб выжыць, каб апраўдацца,
Народу нашаму зноў і зноў
Па мову трэба будзе вяртацца.
* * *
І гэта патрэбная ўмова,
Каб свет заставаўся белым -
Няхай беларуская мова
Сябе пачувае смела!
Яўген Гучок
ШЧАСЦЕ - ЯКОЕ ЯНО?
Ці ёсць такое шчасце ў свеце,
Каб падыходзіла усім?
Напэўна, не, няма такога,
Шчаслівы кожны са сваім.
Яно бывае ў чым заўгодна:
У аднаго, што грошай шмат,
А у другога - прынародна
Ўжываць ў размове рускі мат.
Шмат у каго, што ёсць на піва,
У другога, што ён важны чын,
Рупліўцу, што ўрадзіла ніва,
А на камбайне яго сын.
Канешне ж, шчасце, ды якое!
Таму, хто з любай стрэцца змог,
Хто гэта першае каханне
На ўсё жыццё сваё збярог.
Ёсць шчасце з вернымі сябрамі
Быць побач, святы сустракаць
І на карысць сваёй дзяржавы
У роднай вёсцы працаваць.
Калі заўжды ты адчуваеш
Дзяржавы клопат, цеплыню,
То гэта шчасце, і пачуццяў
Ты не хаваеш глыбіню.
І калі дзеці выйшлі ў людзі,
То гэта шчасце для бацькоў,
І ты упэўнены, што будзе
Ўсё добра у тваіх сыноў.
Калі ў чыноўным кабінеце
На роднай мове рэй вядуць,
Калі ў садках і школах дзеці
Сябруюць з мовай, з ёй жывуць,
Тады ёсць шчасце у дзяржавы,
Наканавана ёй квітнець,
І водгук нашых продкаў Славы
Ёй дапаможа не згібець.
Фелікс Шкірманкоў.
Фальклорныя традыцыі ў творах Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, І. Навуменкі
У мастакіх творах, якія шырока выкарыстоўваюцца ў чытанках для пачатковай школы, шмат можна знайсці выслоўяў для правядзення выхаваўчых мерапрыемстваў на маральнаэтычныя тэмы, у тым ліку - і прыкладаў з вуснай народнай паэзіі. Добра ведаючы гэта, настаўнікі пачатковых класаў звяртаюцца да фальклорных твораў на шляху павышэння ўзроўню навучальнай і выхаваўчай дзейнасці.
Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч вельмі захапляліся вуснай народнай творчасцю. Праз усё жыццё Я. Купала пранёс захапленне народнай мудрасцю. Вядома, як уразіла яшчэ ў дзяцінстве Я. Купалу народная легенда пра папарацькветку, якая быццам бы расцвітае ў купальскую ноч і прыносіць шчасце таму, хто завалодае ёю. Гэтая легенда падказала паэту псеўданім - Янка Купала.
Легенда пра папараць-кветку міжволі прымушае аўтара гэтых разважанняў сказаць наступнае:
«На Купалле знайшоў
я ў лесе папараць-кветку,
бо, як кажуць у народзе:
хто шукае, той знойдзе.
Кветку-папараць людзям
я з пяшчотай аддаў,
Нешчаслівых не будзе,
гэта цвёрда я знаў.
Чую смех, што на вуснах
маладога хлапчыны,
і адказ, што на вуснах
маладое дзяўчыны...
3 таго часу шукаю
зноў я папараць-кветку,
Бо, як кажуць у народзе:
хто шукае, той знойдзе».
А створаны народам вобраз чалавека, які адважыўся шукаць кветку шчасця для свайго народа, стаў ідэалам паэтычнай творчасці Я. Купалы. Падыход да фальклору і характар яго выкарыстання ў кожнага пісьменніка мае свае асаблівасці. Легенды і паданні, абрадавыя песні, народныя прыпеўкі, казкі, па-свойму асэнсаваныя і творча апрацаваныя, уведзеныя ў паэзіі для дзяцей Я. Купалам, надаюць ёй народнасць, нацыянальны каларыт. У вершы "Мароз" /2 кл./ мароз малюецца як казачная істота, уладар лясных абшараў і багаццяў. Воблік яго таямнічы, народжаны народнай фантазіяй. Настаўніца пры аналізе гэтага верша зверне ўвагу і на тое, якім выглядае мароз у вершы Я. Купалы - усясільны:
Іду я, сняжысты, усясільны
Па сцежках-пуцінах пустых...
і падкрэсліць усё сказанае вышэй, звярнуўшыся да школьнікаў з пытаннем: "Чаму вобраз Мароза нас асабліва прываблівае?" Адказ: "Таму, што Мароз адначасова - добры чарадзей, дбайны гаспадар, усе дзеянні якога прадыктаваны добрымі намерамі: ён туліць і галубіць гасцей, спяваючы ім казкі аб шчасці."
Добра разумеючы, што ідэйна-эстэтычнае, маральна-этычнае выхаванне чалавека мастацкім словам неабходна пачынаць з дашкольнага ўзросту, Я. Купала друкуе на старонках беларускага часопіса "Зоркі" вершы. Сярод іх - "ІІесня і казка", "Сын і маці", "Кароль", "Вяртаюцца з выраю жураўлі, гусі..."
Не адно пакаленне беларускіх дзяцей кранаў, паланіў, узрушваў сэрца сапраўднай паэзіяй "Рак-вусач" Я. Коласа. Радасна ўзбуджае і весяліць сам рытм Коласавай казкі - натуральны, лёгкі:
Ой, бяда, бяда!
Мутная вада -
Спахмурнела рэчка:
Засмуціўся рак,
Стаў ён небарак
Ціхі, як авечка.
I зайдросная салідарнасць абудзілася сярод жыхароў рэчкі: усе прыходзяць «гаротніку» на дапамогу. Нагадаем словы акунька:
Вылезь, рак-гарунчык,
Годзе табе ныць.
Не смуціся дужа,
Развяселься, дружа!
Настаўніца растлумачыць вучням, што такое вобразы-сімвалы, якія прыйшлі ў нашу свядомасць з глыбокай, сівой мінуўшчыны: чыстае поле, злосны сівер, пякельны холад. Зверне ўвагу дзяцей на памяншальна-ласкальныя суфіксы: клёпачка альховая, беленькая мучыца, дзяўчаты-чараўнічкі, жывая вадзіца . Настаўніца навучыць дзяцей знаходзіць кароткія прыметнікі і дзеепрыметнікі, якія часта ўжываюцца у народнай казцы: агнём усё пранята, гляджу здзіўлена . Як вядома, у народнай казцы заўсёды шчаслівы канец, заўсёды дабро перамагае зло. Так і ў Коласа:
I сказаў тут рак-вусач:
- Грамада! Ты мне прабач!
<...>
Прападай мой сум стары!
У заключным слове настаўніца можа сказаць наступнае: Неяк па-свойму асабліва хораша становіцца, калі акунешся у гэты дзівосны свет, створаны калектыўным геніем і фантазіяй народа, геніем беларускіх паэтаў, дзівосны свет, які пераносіць нас у радаснае дзяцінства. Шчырай была цікавасць нашых бацькоў, бацькоў нашых бацькоў, цікавасць дзяцей, а таксама - сённяшніх вучняў, настаўнікаў, паэтаў, усіх тых, хто любіць фальклор, да ўсяго народнага.
Таму мы не здзіўляемся шчырай і глыбокай цікавасці яшчэ аднаго вядомага беларускага паэта Максіма Багдановіча да народнага эпасу. Усім вядома, што і ў рускім, і ў беларускім фальклоры ёсць песня пра камара. Гэта песня і паслужыла зыходным матэрыялам для паэта пры напісанні казкі "Мушка-зелянушка і камарык - насаты тварык". Камарык і Мушка ўпадабляюцца тут сапраўдным маладым. Сватанне, заручыны і сам вясельны абрад - усё адбываецда згодна з народнай традыцыяй, як і ў людзей.
Настаўніца зверне ўвагу на прыём адухатварэння, гіпербалізацыі, уласцівыя народнай песні, заўва-жыць, што ў паэме адчуваецца добрая, разумная ўсмешка над доляй-нядоляй людской, спачуванне пісьменніка-гуманіста.
Народны пісьменнік Беларусі І. Навуменка ў многіх творах таксама ўзнаўляе традыцыі народнай педагогікі, асабліва ў такіх аповесцях, як "Вайна каля Цітавай копанкі", "Дзяцінства". Асобныя празаічныя творы І. Навуменкі вывучаюцца ў пачатковай школе. Па пазакласным чытанні настаўнікі могуць рэкамендаваць вучням адну з апошніх аповесцей пісьменніка ("Дзяцінства", напрыклад). Майстэрства І.Навуменкі ў аповесці праяўляецца ў тым, што ён знайшоў у народным эпасе крупінкі-залацінкі мудрай народнай педагогікі і творча адлюстраваў іх у сваім творы. Галоўнаму герою аповесці, хлопчыку Васю жыццё падабаецца, бо ўмее ён радавацца і кожнаму святу, якія так хораша святкуюць у мястэчку Базылевічы: Каляды, Вялікдзень, Дзяды...
Вася ганарыцца, што вывучыў дзве новыя шчадроўскія песні, якія спявала яму маці. Вось адна з іх: Шчодры, шчодры //Вечар добры.
У сваёй кнізе I. Навуменка імкнецца паказаць, як бясконца разнастайная палітра нацыянальных метадаў выхавання, колькі духоўнага багацця і мудрасці захоўваюць яны. Розныя калядныя, вясельныя песні і прыпеўкі слухаюць дзеці мястэчка, розная музыка гучыць вакол іх і ў будні, і ў святочння дні. Але, падымаючы да святла і жыцця сваіх немаўлят, сваіх дзяцей, бацькі пры ўсіх складанасцях жыцця выхоўваюць у іх павагу да старэйшых, любоў да маці, клапоцяцца аб маральным і фізічным выхаванні. Калі ўважліва прыгледзецца да тых традыцый выхавання, якія памастацку раскрывае І. Навуменка на старонках аповесці «Дзяцінства», то прыемна адчуваць, што жыхары мястэчка Базылевічы беражліва захоўваюць гэтыя традыцыі і адчыняюць ім дзверы ў жыццё маладога пакалення.
Паэтычныя дзіцячыя творы Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, як і празаічныя творы І. Навуменкі і іншых беларускіх паэтаў і празаікаў, напоўнены вялікай праўдай і шчырасцю. Настаўнік найперш павінен сам для сябе ўсвядоміць і перадаць вучням уменне заўважаць у творах імкненне аўтараў да гармоніі і свету, іх любоў да слова, да народнага слова, да роднай матчынай песні , іх любоў да народных традыцый, каляндарнаабрадавых свят, сямейнаабрадавай паэзіі. Рыхтуючыся да пазакласных мерапрыемстваў, настаўнікам, па нашых перакананнях, трэба часцей праводзіць у школе фальклорныя, традыцыйныя сямейнаабрадавыя святы. Пры навучанні дзяцей ў малодшых класах асаблівай увагі патрабуе выкарыстанне вуснай народнай творчасці, каляндарнаабрадавай, сямейнаабрадавай паэзіі ў сістэме фармавання этнакультурнай кампетэнцыі як этнічнай дасведчанасці школьніка, якая праяўляецца ў яго бытавой, маральнаэтычнай і камунікатыўнай культуры. Дзіця, якое не жыве ў роднасным этнічным асяродку, не можа адбыцца як асоба. Народная культура адкрывае дзіцяці шлях да развіцця ў сабе такіх якасцей, якія неабходны яму для камфортнага быцця ў сям'і, калектыве, грамадстве. Зацікаўленасць гісторыяй роднага краю, сямейнаабрадавымі святамі беларускага народа, любоў і павагу да сваёй мовы патрэбна выхоўваць з маленства. Выхаванне дзіцяці патрабуе актыўнага ўключэння ў гэты працэс не толькі школы, але і сям'і. Вось чаму вяртанне сям'і і школы да нацыянальных каранёў, сямейнаабрадавай паэзіі, на нашу думку, патрэбна лічыць як адну з вызначальных умоў жыццядзейнасці школьнікаў.
Людміла Піскун, канд. філ.наук, дацэнт Мазырскага Дзяржуніверсітэта імя І. П. Шамякіна.
М О В А
Па меры таго, як тэлекамунікацыі, турызм і гандаль змяншаюць свет, мовы выміраюць з жахлівай хуткасцю
Седзячы ў кружку разам з дзесяткам іншых членаў карэннага амерыканскага племя клінкіт Джон Роўэн, 33гадовы школьны настаўнік, ў адчаі кажа: "Мы дзеці. Усё, што мы кажам, гэта дзіцячае лапатанне". Гэтая група сабралася ў грамадскім цэнтры ў Клавоку, паселішчы з 800 жыхарамі на ўсходнім краі вострава Прынца Валійскага. У затоцы Аляска за 40 кіламетраў ад узбярэжжа Аляскі востраў Прынца Валійскага ўсё яшчэ красуе спрадвечнай прыгажосцю. Але на гэтай ідылічнай палосцы зямлі туліцца прынамсі адзін від, што знаходзіцца па пагрозай знікнення. Гэта мова клінкіт.
Роўэн і ягоныя супляменнікі збіраюцца на такія сустрэчы раз на два тыдні, каб навучыцца сваёй роднай мове пакуль не памёр апошні найстарэйшы ў племені носьбіт мовы. Але, як сведчыць адчай Роўэна, задача робіцца ўсё больш цяжэйшай, бо мова клінкіт вымірае.
Сорак гадоў таму ўсё племя вольна гаварыла на сваёй гартаннай мове, якая моцна абапіраецца на жэстыкуляцыю для ўдакладнення сэнсу. Зараз на ёй гаворыць жменька людзей на паўдзённай Алясцы і ў прылеглай частцы Канады, амаль усе яны старэй за 60 год. Паколькі клінкіт не была пісьмовай мовай Роўэн і ягоныя сябры намагаюцца зафіксаваць яе як мага паўней, перакладаючы на клінкіт ўсё. што ім патрапляе: ад калядных спеваў, як "Звіняць бомы" да дзіцячых вершыкаў. Трагедыя клінкіту гэта маленькая старонка ў сучаснай версіі аповяду пра Вавілонскую Вежу, толькі сцэнар ідзе наадварот. "Яны збудавалі горад на раўніне з вежай, вяршыня якой дасягнула да неба. Бог, зняважаны іхнім нахабствам збудавання нечага, што спаборнічала б з ягоным уласным стварэннем, пакараў іх, разбіўшы іхнюю адзіную мову на шматлікія гаворкі і рассеяўшы іхніх носьбітаў. Таму імя яму Вавілон", кажа Біблія, "бо Гасподзь зблытаў там мовы ўсёй зямлі". Сёння гэтая дыяспара моваў сціскаецца. Масавы турызм сціскае свет, ушчыльную зводзячы народы. Тэлекамунікацыйныя тэхналогіі ды Інтэрнэт даюць людзям ад Перу да Пенсільваніі доступ да аднолькавай інфармацыі і забаў, а пакупнікі ад Бангкоку да Брусэлю ходзяць у аднолькавыя крамы купляць аднолькавыя вырабы адных і тых самых транснацыянальных карпарацый. Усе размаўляюць на мове поп культуры і камерцыйнай рэкламы. Здаецца, свет усё болей нагадвае кшталт новага Вавілонуутульнай глабальнай вёсачкі, дзе ўсе разумеюць адзін аднаго.
Існуе неабвержнае сведчанне, што колькасць моў у свеце змяншаецца: з, прыкладна, 6500 моў, на якіх яшчэ размаўляюць, амаль палова ўжо знаходзіцца пад пагрозаю ці на мяжы знікнення. Лінгвісты лічаць, што кожныя два тыдні недзе ў свеце вымірае адна мова. "Між мовамі ў свеце, як ніколі раней, ўзнікла багата канфліктаў, што выклікае іхняе знікненне з усё большай хуткасцю", кажа Стывен Вэм, ганаровы прафесар Аўстралійскага Нацыянальнага Універсітэта ў Канберы і выдавец на замову ЮНЕСКА "Атласа моў свету, якім пагражае знікненне". Мовы, як усё жывое, у сваім выжыванні залежаць ад асяроддзя. Калі яны выміраюць, гэта адбываецца аналагічна тым прычынам, якія прыводзяць да вымірання відаў раслін і жывёл: іх пажыраюць мовыдрапежнікі, яны пазбаўляюцца свайго прыроднага асяродку ці выцясняюцца больш удалымі канкурэнтамі. У гэтым варыянце натуральнага лінгвістычнага адбору выжыванне самага ўдалага не вызначаецца ягонымі нутранымі якасцямі ці здольнасцю прыстасавацца: эканамічная моц. вайсковыя мускулы і культурны прэстыж краіны, дзе размаўляюць на дадзенай мове адыгрывае вырашальную ролю. Зорка мовы ўзыходзіць і занепадае разам з лёсам ейных носьбітаў. Злучаныя Штаты, застаўшыся адзінай супердзяржавай, зараз знаходзяцца ў зеніце сваёй эканамічнай і культурнай гегемоніі. Таму і квітнее англійская мова як сусветная лінгва франка, тады як мовы меншасці такія, як клінкіт гінуць пад ціскам больш магутных канкурэнтаў.
Але смерць мовы, такой як клінкіт, значыць болей, чым проста страта яшчэ адной невядомай, незразумелай мовы. Яна азначае страту цэлай культуры. "Гэтак як знікненне якоганебудзь віду жывёл збядняе наш свет, тое ж адбываецца і пры выміранні якойнебудзь мовы", мяркуе Майкл Краўс, эксперт па мовах, што знаходзяцца пад пагрозаю з універсітэта Аляскі ў Фэрбенксе. "Кожная мова такая ж боская і містычная як і жывая істота. Дык ці ж павінны мы меней смуткаваць па страце мовы, чым па знікненню панды ці каліфарнійскага кондара?" Ён кажа: "Пакуль мы не схамянемся ад праблемы, мы паўстанем перад стратаю да 95% нашых моў за адно стагоддзе" Карэнныя народы не чакаюць павольнай смерці, лінгвістычнага памірання. Яны гучна выказваюцца і імкнуцца ўратаваць свае мовы ў нядолі.
Джэймс Джэры
Родная мова
Мова Купалы стаіць сірацінай
На загуменні чужога двара
Там гаспадар яе ўчора пакінуў,
Можа пакліча, мо шчэ не пара?
Мова Радзімы, не стой ля палацаў,
Ідзі на сяло,
там ты знойдзеш радню.
Дарма ты прыйшла
ў гэты горад паяца.
Тут служаць Мамоне
ў царстве агню.
Коласа мова, вярніся на поле,
Туды, дзе на гуслях вятрыска іграў,
Дзе Нёман стары нагадаў табе долю,
Дзе Колас як кветку цябе шанаваў.
Аднойчы купальскаю раніцай,
летам
Адбудзецца дзіва на гэтай зямлі:
Цябе, сіраціну, прызнаюць паэты,
І дзверы адчыняць табе каралі.
Альдонія Наўчанкова.
Успаміны Эдварда Вайніловіча
(Працяг.Пачатак у папярэдніх нумарах.)
Такі пункт погляду паступова пачаў уплываць і на нашых дэпутатаў ад Заходняга краю, якія звыкліся здаўна прыслухвацца да ўказанняў з Варшавы; пачалі з'яўляцца намёкі на тое, што "зямля з'яўляецца ласкаю Гасподняй, і ўсе людзі пад Богам ходзяць", таму адно другому належаць можа. Не хаваў толькі свае погляды, накіраваныя на абарону права ўласнасці граф Юзаф Патоцкі, дэпутат ад Валыні. Таксама адважна і рашуча з думскай трыбуны прагучаў голас менскага дэпутата Рамана Скірмунта з Парэчча ў абарону тых прынцыпаў, без якіх ні адно грамадства, ні адна дзяржава, ні адна культура існаваць не можа.
І ад Віслы да Ціхага акіяна пракацілася рэха: "Яшчэ ўласнасць не знікла".
Другі, падобны факт дысанансу паміж поглядамі дэпутатаў ад Кароны і дэпутатаў ад Крэсаў меў месца ўжо падчас склікання II Думы. Дэпутаты ад Каралеўства, падлашчваючыся да кадэтаў, падобна ім не жадалі шляхам галасавання асуджаць "тэрор", практыкаваны левымі партыямі. Толькі адзін дэпутат, Станіслаў Ваньковіч, насуперак пастанове групы выказаў пратэст, падымаючы такім чынам этыку з вулічнага ўзроўню да ўзроўню, адпаведнага заканадаўчаму органу.
Аб гэтым дысанансе я гаварыў на сходзе ў Варшаве, які праходзіў у Зале тэхнікаў у перапынку паміж скліканнямі заканадаўчых палат. Тады выступілі Р. Дмоўскі і ўладальнік маярату граф А. Красінскі. Гэта былі як б папярэднія перамовы, на якіх пазначыліся адрозненні паміж пазіцыяй Кароны і яе былых усходніх тэрыторый. Падобныя погляды адных дзівілі, іншых шакавалі, але ўсё хутка да іх прывыклі. Ужо падчас вайны да мяне ў гасцініцу "Еўрапейская" зайшоў Раман Дмоўскі, з якім на сходах групы, як з старшынём партыі "эндэкаў", у Пецярбурзе не раз прыходзілася "шпагі крыжаваць"; але пры гэтым я высока шанаваў яго вялікі талент і палітычны досвед, а таксама яго павагу да меркавання апанентаў. Ён пачаў распавядаць мне аб дакладных запісках, накіраваных уладам амаль адначасова з графам З. Веляпольскім, адзначыўшы, што яшчэ пры падачы яго спыталі, чаму ў запісцы зусім нічога не згадваецца аб заходніх правінцыях.
Заўсёды і яшчэ зусім нядаўна на перамовах 1863 г., гэтыя правінцыі з'яўляліся яблыкам разладу паміж прадстаўнікамі Каралеўствы і ўрадам. Дмоўскі хацеў адказаць: "У той час лічылася, што край такі, якая яго інтэлігенцыя. У Заходнім краі інтэлігенцыя была польскай, таму Польшча заяўляла правы на гэты край, падмацаваныя некалькімі стагоддзямі існавання агульнай дзяржавы; сёння ж свет стаў дэмакратычным: край такі, якое яго насельніцтва; насельніцтва ў Заходнім краі не з'яўляецца польскім, таму ў мемарыяле Літва і Русь не згадваюцца". Я ужо не гавару аб тым, што наш паважаны старшыня ігнараваў факт уплыву інтэлігенцыі на народ і на фармаванне нацыянальнай самасвядомасці. Але наогулто пасля гутаркі з спадаром Р. Дмоўскім я прыйшоў да высновы, што з часоў I Думы і ўсе наступныя гады погляды партыі "эндэкаў" змяніліся настолькі, што пад шматлікімі іх дакладнымі запіскамі можна было падпісацца. Вялікіх адрозненняў у поглядах дэпутатаў Дзяржрады "каронных" і "крэсавых" не было, магчыма, дзякуючы палітычнаму досведу прадстаўнікоў гэтых раёнаў або таму, што амаль усе прадстаўнікі Кароны належалі да больш умеранай партыі рэалістаў або сімпатызавалі ёй. Ва ўсякім разе, праца нашай групы ў Дзяржрадзе праходзіла ў поўнай згодзе, што і падкрэсліваю з задавальненнем.
Калі я пачынаў пісаць свае ўспаміны, планавалася, што з дня ў дзень буду паказваць нашу дзейнасць у Дзяржрадзе, як з года ў год я паказваў гісторыю Аграрнага таварыства; гэта не склала б мне працы, паколькі я збіраў і адносна сістэматызаваў адпаведныя дакументы. Пагром, якому падвергнулася ўсё ў Савічах разам з домам, стаў прычынай тамго, што я выкладаю свае мемуары ў вольнай манеры, бо, складаючы гісторыю, варта або ўсё дакладна апісваць, або не прэтэндаваць на апісанне.
Пратаколы паседжанняў "Груп Польскага Каралеўства і краёў Літвы і Русі" вельмі старанна вёў неацэнны сакратар групы Канстанцы Пшаўлоцкі. Калі мы раз'язджаліся, іх забіраў дэпутат Ротванд і захоўваў у філіяле Банка Вавельберга ў Пецярбурзе, каб вярнуць сакратару пасля вакацыяў. Я не ведаю, які іх лёс сёння, але ўпэўнены, што яны не зніклі, і што шмат пытанняў, закранутых у гэтай крыніцы, належным чынам калінебудзь будуць асветленыя. А я пастараюся ў сваіх запісках спыніцца яшчэ на некаторых фактах, пакінутых у маёй памяці ад сталічнага жыцця. Хоць аграрнае пытанне так і не было вынесена на павестку дня Палат першага склікання, але ў сувязі з тым, што на ім усё было завязана, і тое, што найболей уплывовая партыя кадэтаў аперавала яго лозунгамі, было вырашана і падчас выбараў, і падчас склікання разгледзець яго ў камісіях, хоць і неафіцыйных, абедзвюх Заканадаўчых Палат, аб'яднаўшых у сваім складзе сур'ёзных прадстаўнікоў розных кірункаў.
Аграрная камісія
Аграрная камісія ў Дзяржаўнай Радзе, якая вылучылася з групы цэнтрыстаў, да якой меў гонар належаць і я, часцей за ўсё засядала ў зале клуба "Грамадскіх дзеячаў" на вуліцы Махавой, у палацы Строганавых. Старшынём гэтай камісіі быў Хамякоў Мікалай Аляксеевіч былы дырэктар дэпартамента ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі, абшарнік з Смаленскай губерні, які адразу ж пасля пераходу ў Думу быў абраны на пост старшыні. У склад гэтай камісіі ўваходзілі галоўным чынам выбарныя чальцы: губернскія маршалкі, старшыні органаў самакіравання, прыбалтыйскія бароны, некалькі дзеячаў перыяду вялікіх сялянскіх рэформ, напрыклад, Сямёнаў, а таксама былы міністр сельскай гаспадаркі Ярмолаў і будучы міністр князь Васільчыкаў. Дыскусіі заўсёды былі прадметнымі і карыснымі; не адзін раз мы сустракаліся з чальцамі такой жа думскай камісіі для абмену меркаваннямі або пазбягання вялікіх рознагалоссяў у поглядах.
Пункт погляду па аграрных пытаннях
Я вельмі добрасумленна наведваў гэтыя паседжанні і часта на іх выступаў. У галоўных пытаннях я прытрымліваўся меркавання, што калі б ва ўсёй Расіі дзейнічалі такія ж аграрныя законы, як у Заходнім краі, дзе яны былі прынятыя не ў сувязі з эканамічнай мэтазгоднасцю, а з палітычных меркаванняў (вызваленне чыншавікоў ад прыгоннай залежнасці ў 1886 г. і арандатараў - у 1893), то вялікая частка аграрных праблем у ёй была б вырашаная, і пытанне страціла б сваю вастрыню. Вельмі многія не падзялялі мой пункт погляду, лічачы яго занадта ліберальным. Да таго ж князь Васільчыкаў і наша група не ўпаўнаважылі мяне прадставіць афіцыйна падрыхтаваную мной на гэтую тэму дакладную запіску, што я павінен быў зрабіць паводле выразна пазначанага рэгламенту. Хоць пазней нішто ім не перашкодзіла рэкамендаваць мне прасоўваць у вышэйшыя сферы свае погляды, якія я пасля клубных дыскусій пераносіў у камісіі, і якія, верагодна, паўплывалі на прапанову Сталыпіна.
Палітычны клуб
Я згадаў аб так званым "палітычным" клубе або клубе "грамадскіх дзеячаў" на Махавой. Заснаваны яшчэ да адкрыцця заканадаўчых палат групай грамадскіх дзеячаў, якія шукалі поле для абмену меркаваннямі і поглядамі, ён граў вельмі сур'ёзную ролю ў жыцці сталіцы. Асноўны яго касцяк складалі "акцябрысты", якія ва ўказе ад 17 кастрычніка 1905 г. бачылі панацэю дзяржаўнага адраджэння. Там збіраліся дэпутаты абедзвюх палат, вышэйшыя службоўцы канцылярыі Дзяржаўнай Рады і розных міністэрстваў, журналісты і іншыя грамадскія дзеячы. Там можна было таксама сустрэць прадстаўнікоў розных правінцый, грамадзян не толькі сваёй дзяржавы, але і іншых славянскіх.
Па вечарах праводзіліся лекцыі, прысвечаныя пытанням, якія абмяркоўваюцца ў абедзвюх палатах , або на тэму палітычнага жыцця. Такім чынам, дэпутаты абедзвюх палат сутыкаліся або з крытыкай грамадскай думкі ў свой адрас, або атрымлівалі рэкамендацыі на будучыню.
Рэлігійныя тэмы
Праводзіліся таксама дыспуты на рэлігійныя тэмы, у якіх удзельнічалі слупы кіраўнічай царквы, такія як Антоні Валынскі, Яўлогі Хэлмскі, Ціхан Валагодскі. Ім прыходзілася выслухоўваць абвінавачанні ў адрас афіцыйнай Царквы, якая ўжо не магла поўнасцю задаволіць рэлігійныя запыты народа, што шукаў сваё ўвасабленне ў розных містычных і нетрадыцыйных вераваннях.
Красоўскі
На клубных зборах звычайна старшынстваваў М.У. Красоўскі пасланец Чарнігаўскай губерні ў Дзяржаўную Раду; чалавек таленавіты, працавіты, які ўмела лавіраваў у выпадку неабходнасці. Па панядзелках у клубах часта ладзіліся абеды, ажыўленыя і з шампанскім, на якіх можна было сустрэцца з тымі, з кім у іншым становішчы пазнаёміцца было немагчыма. У гэты клуб мы ўсе запісаліся, а я быў сталым яго наведвальнікам. Клубнае памяшканне было выдатным, сталовая зала абабіта італьянскімі панэлямі, якія разам з мармуровым камінам былі дастаўленыя дзякуючы старанням Строганавых.
Прасторная зала паседжанняў, маса памяшканняў для кабінетных паседжанняў, чытальныя залы і канцылярыі, ванныя і іншае камфортнае становішча. Праз тры гады свайго існавання, невядома з якіх меркаванняў, клуб быў перанесены на вуліцу Панцеляймонаўскую, дзе ўжо не было так утульна. Акрамя звычайных, звязаных са службай, заняткаў і паседжанняў, пленарных і ў камісіях, нашы чальцы Дзяржаўнай Рады атрымлівалі велізарную пошту з правінцыі, у асноўным прыватнага, але нярэдка і грамадскага характару.
Выбарнікі ў дэпутатах бачылі сваіх сталічных адвакатаў, таму часта прыходзілася збіраць для іх інфармацыю ў розных установах і дэпартаментах. А яшчэ трэба было адшукваць дакументы або матэрыялы, неабходныя для дэпутацкіх выступаў. У нашай Групе заўсёды быў такі супрацоўнік, які болей або меней арыентаваўся ў сталічных установах, і прымаў на сябе падобныя абавязкі. Адным з найболей здольных у гэтым кірунку быў наш паважаны адвакат і літаратар Багдан Кутылоўскі, які таксама ў выпадку неабходнасці выступаў у сталічнай прэсе. Што тычыцца прэсы, то найболей папулярныя выданні, якія аказвалі ўплыў на сталічную думку, занадта даражылі сваім аўтарытэтам, каб пайсці на ўмовы нашых субсідый. Спробы ўсталяваць больш цесныя адносіны з некаторымі з іх, напрыклад, "Словам" М. М. Фёдарава, аказаліся безпаспяховымі.
Фінансавая камісія
Мая праца ў сталіцы была напружанай і адбірала шмат сілаў, асабліва апошнія два гады, калі мяне абралі чальцом фінансавай камісіі Дзяржаўнай Рады, бо практычна не было ні аднаго пытання, што рэферыравалася ў вышэйшай палаце, якое без заключэння фінансавай камісіі выносілася б на павестку дня. Матэрыялы пастаўляліся нам тонамі. Прыходзілася стала нешта праглядаць, каб не прыходзіць на паседжанні абсалютна неазнаёмленым. Усё было цікавым і павучальным, нарэшце, самі зносіны з людзьмі, якія ў сваё час гралі немалаважныя ролі ў жыцці дзяржавы, не магло не паўплываць на ўменне арыентавацца ў справах камісіі. Аднак гэтыя паседжанні з раніцы да вечара, якія не раз зацягваліся далёка за поўнач, ва ўмовах сталай напругі розуму і турботы аб доме, як і трывожныя весткі, што паступалі з розных канцоў дзяржавы, так уздзейнічалі на нярвовую сістэму, што, памятаецца, аднойчы, калі нас адпусцілі на вакацыі, я адчуў, што не магу вяртацца дадому ў такім стане. І я за некалькі дзён да ад'езду здзейсніў марскія прагулкі ў Кранштадт, у Шлісельбург, каб прывесці сябе ў парадак.
Шлісельбург
Падчас адной з такіх паездак я вырашыў паглядзець Шлісельбургскую цвердзь, перапоўненую ў той час палітычнымі вязнямі. Цвердзь, пераўтвораная ў турму, знаходзіцца на востраве, дакладней, на скале, у тым месцы, дзе Нява бярэ пачатак у Ладажскім возеры, а струмень вады тут настолькі вялікі і плынь такая моцная, што ніякія вёслы тут не дапамагаюць. Перавознік, переганяўшы лодку з берага ад прыстані да цвердзі, змушаны быў кідаць вёслы і карыстацца нацягнутым у вадзе лінем, утрымліваючы і нацягваючы яго, як на пароме. А Ладага, якая вечна хвалявалася, і якая не мела, здавалася, канца і берагоў, сваімі памерамі не саступала морам, якія мне прыходзілася бачыць, а сіла хвалявання на возеры зусім не саступае марской.
Начальнік турмы правёў экскурсію, паказваючы камеры, звязаныя з вядомымі гісторыі падзеямі, за выключэннем павільёнаў, занятых новымі ахвярамі. Аб зменлівасці людскіх лёсаў тут можна было чытаць па не зацёртых на сценах словах. Галоўны павільён, як быццам, будаваўся Пятром III для сваёй жонкі Кацярыны Кацярына выкарыстала яго супраць Пятра; Астэрман рыхтаваў камеру для Мініха, Мініх пасадзіў Астэрмана. Цікавай для мяне была камера, у якой няшчасны кандыдат на трон Іяан Антонавіч правёў звыш дзесяці гадоў жыцця з адным відам з акна на зацэментаваны вакол квадрат святла і свету, замест велізарнай дзяржавы, і невялікая пячурка для абагравання камеры ва ўмовах васьмімесячнай зімы. Я ужо не гавару аб умовах у іншых камерах і казематах, у якіх правялі добрую частку свайго жыцця вядомыя гісторыі вязні ахвяры дачаснай барацьбы за праўду і волю, якія не маглі мірыцца з існым рэжымам. Гэтых камер мне не паказвалі яны былі занятыя…
Польскі дом
Яшчэ некалькі рысак да сталічнага жыцця таго часу, пакінутых у маёй памяці. Акрамя афіцыйных кантактаў з калегамі па Дзяржаўнай Радзе, нас аб'ядноўвалі таксама сяброўскія адносіны па Польскім доме. З дэпутатаў толькі адзін Вінцэнт ПаклеўскіКозел меў уласны, добра ўладкаваны, дом на вуліцы НоваІсакіеўскай; жанаты на зямлячцы з Меншчыны, Хатоўскай, які меў амаль дарослую дачку, быў вядомы сваёй гасціннасцю. Барон Кроненберг, як я адзначаў вышэй, таксама даваў свае салоны для паседжанняў нашай групы, якая часта злоўжывала яго гасціннасцю, заседжваючыся далёка за поўнач. Ён таксама арганізоўваў званыя абеды, калі да яго зазіралі вядомыя госці з Варшавы або сталіцы. З сталых жыхароў сталіцы заўсёды перад намі гасцінна расчынялі свае дзверы пп. Маляшэўскія. Гаспадыня падалянка, нягледзячы на свае сорак гадоў, была яшчэ досыць прыгожай жанчынай, любіла хораша апранацца і збіраць гасцей у сваіх апартаментах, спачатку на набярэжнай Адміралцейства, а затым на Марской. Яе муж Баляслаў, на працягу доўгага часу ўсемагутны дырэктар крэдытнай канцылярыі, прафесар матэматыкі горнай Акадэміі, а затым сенатар, любіў свой сад у набытым маёнтку Бартадэи. Ён лічыў сябе польскім шляхціцам і, паміраючы, вялікую частку свайго капіталу адпісваў нацыянальным установам.
Ці будуць "Правілы дарожнага руху" на беларускай мове?
Старшыні грамадскага аб'яднання
"Таварыства беларускай мовы
імя Францішка Скарыны"
спадару Алегу Трусаву
вул. Румянцава,
13 220034, г. Мінск
Паважаны Алег Анатольевіч!
У адпаведнасці з артыкулам 7 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дзяржава, усе яе органы і службовыя асобы дзейнічаюць у межах Канстытуцыі і прынятых у адпаведнасці з ёю актаў заканадаўства.
Законам Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян" устаноўлена, што звароты накіроўваюцца ў дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі (службовым асобам), у кампетэнцыю якіх уваходзіць вырашэнне пастаўленых у зваротах пытанняў. Пісьмовыя звароты, якія паступілі ў дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі (службовым асобам), у кампетэнцыю якіх не ўваходзіць вырашэнне пастаўленых у зваротах пытанняў, накіроўваюцца ў адпаведныя дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі (службовым асобам) з паведамленнем аб гэтым грамадзянам.
Паколькі арганізацыя дзейшсці па забеспячэнню бяспекі дарожнага руху і папярэджванню дарожна-транспартных здарэнняў, распрацоўка і ўзгадненне рэспубліканскіх стандартаў у сферы бяспекі дарожнага руху ўваходзяць у кампетэнцыю Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Ваш зварот, у якім выказана просьба надрукаваць Правілы дарожнага руху на беларускай мове, накіраваны для разгляду ў названы рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання.
Нагадваем, што ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, Законам "Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь" Канстытуцыйны Суд ажыццяўляе кантроль за канстытуцыйнасцю нарматыўных прававых актаў у дзяржаве ў парадку і выпадках, устаноўленых заканадаўствам. Разгляд іншых пытанняў у кампетэнцыю Канстытуцыйнага Суда не ўваходзіць.
3 павагай
Першы намеснік
Начальніка Сакратарыята Г.М. Змачынская.
ПРАПАНУЕЦЦА ПЕРАЙМЕНАВАЦЬ ВУЛІЦУ І ПЛОШЧУ МЯСНІКОВА Ў МЕНСКУ
Група палітычных і грамадскіх дзеячаў прапануе ўладам ушанаваць памяць вялікага князя Альгерда і юбілей вялікай перамогі ў бітве на Сініх Водах. У адкрытым лісце на імя прэм'ерміністра Беларусі Сяргея Сідорскага і старшыні Мінгарвыканкама Міхаіла Паўлава яны прапануюць прысвоіць імя Альгерда вуліцы і плошчы Мяснікова.
"Сёлета спаўняецца 645 гадоў з часу выдатнай падзеі ў гісторыі Беларусі і Украіны, - адзначаецца ў лісце. - 15 верасня 1362 года беларускімі войскамі пад камандаваннем вялікага князя ВКЛ Альгерда на Снівадзе былі ўшчэнт разгромленыя ў некалькі разоў большыя вайсковыя фармаванні трох татарскіх ханаў" . Аўтары ліста прапануюць ушанаваць гонар Вялікай перамогі, надаўшы імя Альгерда вуліцы і плошчы ў Менску, а таксама закласці і збудаваць помнік пасярод плошчы Мяснікова.
Вуліцам трэба надаваць самабытнае гучанне. Намі яшчэ ў 1993 годзе была выпрацаваная канцэпцыя тапанімікі цэнтра Менска, дзе прапаноўвалася вярнуць вуліцам іх гістарычнае гучанне. Што тычыць вуліцы Мяснікова - гэты назоў ганебны для беларусаў, а гістарычнага варыянту не існуе. Імя Альгерда цалкам пасуе", - падкрэсліў у інтэрвію БелаПАН адзін з падпісантаў ліста, старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка, які ў 1993 годзе ўваходзіў у склад камісіі па тапаніміцы пры Менгарвыканкаме.
Ліст падпісалі іншыя прадстаўнікі Партыі БНФ, а такаса шэраг грамадскіх і культурных дзеячаў.
След Альгерда
Віцебскаму князю Альгерду-Аляксандру, які разбіў татараў на Снівадзе (1362)
Я твой, Альгерд,
Шукаю след
З-пад Віцебскага верасня.
Чутно, герой.
Глухой імглой:
Звіняць даспехі-ветразі -
Як напамін:
Ліцьвін, русін
І дужаліся, й біліся!
Натхні і нас
У востры час,
Каб зноў сцягі узвіліся.
На Снівадзе -
Ардзе, бядзе -
Падпругі не рассечаны.
Ў сядло, Альгерд!
А мы - услед.
Каб не былі знявечаны
Пасад, абсяг...
Не згасне Сцяг,
Мячом тваім увенчаны.
Сяргей Панізьнік
МАКСІМУ ТАНКУ - 95
17 верасня споўнілася б 95 гадоў выдатнаму беларускаму паэту XX ста-годдзя Максіму Танку. "Паэт. Чалавек. Асоба" - пад такой назвай прайшоў вечар памяці народнага паэта Беларусі Максіма Танка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Вельмі прыемна, што ў дзень нараджэння пісьменніка аматары яго творчасці маглі завітаць у літаратурны дом, які заўсёды гасцінна прымае ўсіх жадаючых. На першым паверсе госці маглі пазнаёміцца з мінівыставай, прымеркаванай да гэтай значнай падзеі. З фотаздымкаў вядомага майстра Уладзіміра Крука ўсіх сустракаў шчыры адкрыты позірк Максіма Танка. Побач краявіды родных яму мясцін: дарога на Пількаўшчыну і выява роднай вёскі. Здаецца, што сапраўды ты трапляеш у паэтычныя "танкаўскія'' прасторы туды, адкуль пачаўся чалавек, паэт, грамадзянін. У вітрынах кнігі рэтраспектыва творчасці Максіма Танка, фотаздымкі, якія вяртаюць нас ў мінулае, да сяброў і калег паэта. Прыцягваюць увагу цікавыя экспанаты - аўтабіяграфія Яўгена Іванавіча Скурко Максіма Танка (1952), ліст да Міхася Лынькова з Саратава, дзе паэт быў у эвакуацыі ў далёкім 1942. Пасля знаёмства з выставай шаноўных гасцей чакала ўтульная зала на другім паверсе, дзе і адбыўся вечар памяці.
Вельмі прыемна, што ў музей завітала моладзь - студэнты першага курса бібліятэчнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў. Прыйшлі тыя, каму далей несці паэзію Максіма Танка, спадчыну беларускага народа. Шмат новага і пазнавальнага даведаліся юнакі і дзяўчаты, слухаючы выдатных літаратуразнаўцаў, даследчыкаў беларускай літаратуры, творчасці Максіма Танка: Адама~ Мальдзіса, Уладзіміра Мархеля, Міхася Тычыны, Анатоля Вераб'я. Алег Вінярскі, артыст і рэжысёр Беларускага радыё, які чытаў творы паэта, яшчэ раз нагадаў пра цудоўны свет вобразаў паэзіі Максіма Танка. Вельмі цікава было паслухаць тых, хто ведаў Яўгена Іванавіча, хто змог падзяліцца сваімі ўспамінамі аб ім. Гэта нашы вядомыя паэты Анатоль Вярцінскі, Сяргей Панізнік, Сяргей Законнікаў. Слушна зазначыў Алег Трусаў, старшыня Таварыства беларускай мовы, у сваім выступленні, падводзячы вынік гаворцы, што ўжо сёння трэба рыхтавацца да стагадовага юбілею, каб на належным ўзроўні ўшанаваць памяць класіка беларускай літаратуры. Максім Танк - зорка на небасхіле XX стагоддзя, якая ярка зіхаціць і сёння.
Загадчык аддзела навуковай асветы Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Вольга Гулева.
У Віцебску заведзеная крымінальная справа за наўмыснае разбурэнне гістарычных помнікаў
Віцебская абласная пракуратура распачала крымінальную справу паводле артыкула 344, частка 2-я (наўмыснае разбурэнне помнікаў гісторыі) супраць прадпрыемства "Віцебскводаканал". Камунальнае прадпрыемства панясе адказнасць за тое, што праводзіла земляныя работы без дазволу Міністэрства культуры, хаця загад пракласці камунікацыі ў ахоўнай гістарычнай зоне аддаў віцебскі гарвыканкам.
Паводле старшага следчага абласной пракуратуры Змітра Рудакова, гэта першая крымінальная справа на Віцебшчыне, распачатая за парушэнне закона Рэспублікі Беларусь "Аб ахове гісторыкакультурнай спадчыны". Вінаватым у парушэнні заканадаўства пагражае абмежаванне волі на тэрмін ад 2 да 5 год або турэмнае зьняволенне ад 3 да 12 год.
У інтэрвію агенцтву БЕЛТА спадар Рудакоў паведаміў, што крымінальную справу завялі 14 верасня. Аднак правапарушэнні, якія сталіся падставай для гэтага, адбыліся 4 месяцы таму. І напачатку абласная пракуратура адмаўлялася не тое што заводзіць крымінальную справу, але нават праводзіць раьбіральніцтва.
З 11 да 16 траўня на плошчы Свабоды падчас земляных работ з прымяненьнем адмысловай тэхнікі былі пашкоджаныя парэшткі будынкаў комплексу СвятаМікалаеўскага сабора, пабудаванага ў 18м стагоддзі ды зруйнаванага і засыпанага зямлёй у 1957 годзе. На думку адмыслоўцаў, шкода была нанесеная гісторыкакультурным каштоўнасцям 2й катэгорыі, якія адносяцца да асабліва каштоўных, унікальных помнікаў гісторыі і культуры.
Як толькі на плошчы Свабоды з'явіўся першы катлаван, у якім было відаць рэшткі сабора, спецыяліст управы культуры Віцебскага аблвыканкаму Ніна Сулецкая адразу ж напісала ліст ў абласную пракуратуру. Адказу чакалі тыдзень, і ўвесь гэты час на плошчы бесперашкодна працавала землярыйная тэхніка.
Гаворыць спадарыня Сулецкая:
Каб нашыя шаноўныя дзяржаўныя ворганы выконвалі свае абавязкі, то гэтага парушэньня закону магло і не быць! Але ж яны ніяк не адрэагавалі. І толькі праз тыдзень з пракуратуры прыйшоў адказ. І адказ вельмі дзіўны - з пытаннямі " А хто такая Сулецкая?", "А чаго яна да нас звяртаецца?" Тады я даслала ўсе гэтыя дакументы ў Міністэрства культуры. Адтуль напісалі ў рэспубліканскую пракуратуру. І толькі пасля ў Віцебск прыйшоў ліст, што Генеральная пракуратура пасьля звароту з Міністэрства культуры аддае загад віцебскай абласной пракуратуры разбірацца з гэтай справай.
Паводле звестак спадарыні Сулецкай, закладку камунікацый на тэрыторыі ахоўнай гістарычнай зоны "Віцебскводаканалу" замовіў гарвыканкам. І не таму, што нібыта прыйшоў час рамантаваць каналізацыйныя сеткі, як тлумачылі журналістам чыноўнікі. А таму, што тут запланавана будаўніцтва моладзевага забаўляльнага цэнтру, якое мае ажыццявіць тутэйшы прадпрымальнік Аляксандар Данілаў.
Супраць будаўніцтва гэтага цэнтра ўжо колькі месяцаў пратэстуюць віцебскія грамадскія актывісты. Аднак пакуль з усіх інстанцый, у тым ліку з абласной пракуратуры, прыходзяць паведамленні, што ў ахоўнай зоне нічога будавацца не будзе.
Радыё Свабода.
Па слядах літвы
Памяці Міколы Ермаловіча
(Працяг. Пачатак у ппярэдніх нумарах.)
Так, славуты гісторык Ю. Вольф падае, што крыжац-кія крыніцы ХV ст., прыкладам, г.нз. мемарыял ("Summa-rium von Jagel und Wytaut"), выставілі Гедыміна як Віценевага канюшага, які, звёўшы свайго гаспадара са свету, захапіў уладу ў Літве (J. Wolff. Rod Gedymina. Krakow,1886. S. 3.).
Прафесар Віленскага універсітэта Фелікс Канэчны, разглядаючы прэтэнзію вялі-кага князя маскоўскага Івана ІІІ на землі Літоўскай Русі, сцвяр-джае, што гэтая ідэя была падкінута немцамі, падтрымана Візантыйскім патрыярхатам, палітычна звязаным з мусуль-манскім халіфатам, якім кіра-ваў турэцкі султан Баязэт, ды перекопскім ханам Менглі-Гірэем (F.Koneczny. Geneza Ateneum Wileсskie. S. 193.). Ф. Канечны падае, што Івану ІІІ чатыры разы нагадвалі пра магчымасць прэтэндаваць на Русь Літоўскую. Ці не ўпер-шыню словы "de grose Konung von Moskowe, de rusche Key-zer" (вялікі князь Маскоўскі, рускі імператар - З.С.) прагучалі з вуснаў лівонскага пасла. Але, як заўважае Ф. Канэчны, "хвальба лівонцаў трапіла на пустое месца" (С.207) . З 1472 г. немцы пачалі ўводзіць у вушы Івану ІІІ тытул караля (С. 208) , выні-кам чаго пайшлі пагалоскі, што маскоўскі вялікі князь стара-ецца атрымаць ад Папы тытул караля над усімі праваслаў-нымі, а значыць і над Руссю Літоўскай. (С. 216) . Чарговы, чацьвёрты, як падае Ф. Канэч-ны, раз Івана ІІІ прама спыталі, ці не хоча ён нагадаць пра свае правы на Русь Літоўскую (С. 219) . А было гэта ў 1489 годзе, калі ў Маскву прыехаў аняме-чаны чэх, рыцар Мікалай По-пель, пасол імператара Фрыд-рыха ІІІ. Ф. Канэчны сцвяр-джае, што менавіта яму нале-жыць думка, "ці не маглі б Габсбургі з дапамогай Масквы ўзяць Ягелонаў у клешчы?". (С. 223) , і ў выніку лёгка адабраць у іх Чэхію.
Вось такім бачыцца геапалітычны стан Масковіі ды ВКЛ напярэдадні з'яўлення Уваскрасенскага летапісу.
Згадаем яшчэ, што польскі даследнік Казімір Ха-дыніцкі вылучыў тры асноў-ныя версіі паходжання Геды-мінавага роду: крыжацкую, літоўскую і маскоўскую. І толькі ў апошняй, у якой, сваім чарадом, К. Хадыніцкі адроз-нівае два варыянты - смаленскі ды полацкі, - згадваецца Мяндоўг. Такі акцэнт важны для нас перш таму, што выяў-ляе выразную палітычную тэндэнцыю Мяндоўгавай ген-еалогіі.
Радавод жа Мяндоўга цікавіць нас сама перш як радавод заснавальніка нашай старажытнай дзяржавы. Але паходжанне ўладара - князя ці караля, - нацыянальнасць правадыра ніколі не былі вы-значальнымі для этнічнага характару дзяржавы. Вядо-мыя выпадкі, калі на троне вякамі сядзелі чужынцы, а дзяржава не траціла сваёй этнічнай сутнасці. Прыкладам, у Турцыі правіла дынастыя з янычараў - колішніх славянскіх нявольнікаў, а ў Егіпце - з мамелюкаў, што таксама пахо-дзілі з палонных чужынцаў. Каранацыю Наваградскага князя Мяндоўга - я раблю на гэтым асаблівы акцэнт - мы ўвогуле не павінны звязваць толькі з адной, ягонай, асобай.
І гэтак жа неабходна падкрэсліць, што прыняцце князем Наваградскім каралеў-скай кароны было падрыхта-вана цягам двухвяковага раз-віцця Наваградскага княства, прыняццем ягонымі жыхарамі хрысціянства ўжо ў XII ст., стварэннем надзвычай, як на той час, высокай духоўнай (пісьменства, кніжнасць) і матэрыяльнай (рамёствы, по-бытавае, культавае і замкавае дойлідства) культуры. Гэта выяўлена падчас раскопак у вакольным горадзе Наваград-ка праз знаходкі кніжных за-шчапак, шматлікіх жалезных пісалаў, праз адкрыццё рэшт-каў унікальных жылых будын-каў, царквы і абарончых ума-цаванняў. Усё гэта было ство-рана розумам і рукамі нава-градскіх рамеснікаў, якім На-ваградская дзяржава ў асобе вялікага князя Мяндоўга - з 1246 года, калі ён пасля пры-няцця хрысціянства, як падае Густынскі летапіс, стаў князем Наваградскім, - гарантавала спакойнае жыццё, плённую працу і абарону ад ворага. І значэнне каранацыі Мяндоўга не залежыць ад прызнання ці не прызнання яго балтам або крывіцкім князем з полацкага княскага роду.
Спроба аднавіць, узга-даваць нанова радаслоўнае Мяндоўгава дрэва бачыцца нашым ганаровым абавязкам - з нагоды 750-годдзя ягонай каранацыі - вярнуць яму ягоную Бацькаўшчыну - По-лаччыну, а ягонае імя - нашаму народу, ад якога хавалі пера-можныя чыны слаўнага наш-чадка полацкіх князёў.
Вядома, да вырашэння такой задачы мы не зможам наблізіцца, пакуль не знойдзем адказу на шматлікія пытанні. (Яны, вядома, не супадаюць з тымі, якія падалі згаданыя ўжо шаноўныя рэцэнзенты твора Э. Гудавічуса.)
Чаму біскупы Берас-цейскі і Віленскі, а таксама Жамойцкі, спрабуючы абвер-гнуць прэтэнзіі Маскоўскага вялікага князя на рускія землі ВКЛ, хапіліся за фальсіфі-кацыю гісторыі, а не паклікалі сабе ў памочнікі аўтарытэт Папы, не згадалі пра булу папы Інацэнта ІУ, які ў 1251 годзе зацвердзіў недатыкальнасць Міндоўгавых уладанняў праз прыняцце іх на ўласнасць свя-тога Пятра? Як вядома, Апо-стальская Сталіца, прызнаючы карону нейкаму князю фар-мальна станавілася сюзерэнам, уладальнікам ягонага каралеў-ства, а зямлю перадавала ў лен. Аўтарытэт Папы мог бы стаць асабліва важкім аргументам менавіта ў той час, калі Мас-ковія з аднаго боку цалкам залежала ад ардынскіх ханаў і ёй была патрэбная хоць бы маральная падтрымка еўра-пейскіх дзяржаваў, а перад усім Папы, які, сваім чарадом, імкнуўся наладзіць сувязі з вялікім князем Маскоўскім Іванам ІІІ ды, верагодна, мог бы пагадзіцца на ягоную кара-нацыю. (Прынамсі, прафесар Віленскага універсітэта Фэлікс Канэчны разважаў на гэтую тэму.) Каму як не біскупам трэба было звярнуцца да Папы па дапамогу, прасіць нагадаць маскоўскаму князю, што ён спакусіўся на ўласнасць свя-тога Пятра. Але яны чамусьці не зрабілі таго, што у свой час зрабіў Мяндоўг, калі адчуў непасрэдную пагрозу з Рыгі: ён выправіў да Папы паслоў. Чаго ж баяліся тагачасныя ўладары ВКЛ? Няўжо для іх страшней была праўда пра полацкае паходжанне Мян-доўга?
Чаму складзены ў хры-сціянскай дзяржаве Галіцка-Валынскі летапіс, у якім даволі падрабязна гаворыцца пра падзеі апошніх дзён жыцця і смерці Мяндоўгавай жонкі, не згавае яе хрысціянскае імя Марта? Валынскі летапісец ведаў жа і падаў нават перад-смяротныя словы Мяндоў-гавай жонкі. А хрысціянскае імя сведчыла б, што Марта магла паходзіць з хрысціянскага роду. І такім чынам, Мяндоўг, калі нават ён і быў паганцам, то быў дастаткова аўтарытэтным у хрысціянскім асяроддзі, калі бацькі Марты пагадзіліся на яе шлюб з паганцам. Але мэтай летапісца было абвінаваціць Наваградскага князя ў паган-скіх памкненнях, у няшчырасці хрышчэння паводле лацінскага абраду. Таму Хроніка літоў-ская і жамойцкая ўвогуле не ўспамінае Мяндоўгаву жонку. А Хроніка Быхаўца (Т. 32. С. 135) згадвае пра сясцёр - жонак Даўмонта ды "князя вялікага Нарымонта" (Там-сама) , якім падмянілі Мян-доўга. Нарымонт "узяў за жонку ліфляндскага рачонага Флядра дачку" ды "і брат яго Даўмонт узяў у таго ж Флядра другую дачку яго" (С. 135) . Імёны гэтых дачок лівонскага нобіля не падаюцца, хаця, калі атаесамляць Нарымонта з Мяндоўгам, можна меркаваць, што адной з іх магла быць Марта. Але як тады можна вытлумачыць хрысціянскае імя жонак літоўскіх князёў?
Чаму ў згаданых лета-пісных творах не згадваецца ні прасвітар Тэўтонскага ордэна Хрысціян, які хрысціў Мян-доўга, ні магістр гэтага ж ордэна Андрэас фон Штыр-лянд, якога Ю. Ляткоўскі на-зваў апосталам Літвы?
Чаму Мяндоўг назваў сваіх сыноў славянскімі па-ганскімі імёнамі Войшалк, Рукля, Рэпіх, адпаведнікаў якім - Готшалк, Рукель, Рэпка - знаходзім у іменаслове заход-неславянскіх княстваў?
Як магло здарыцца, што з асяроддзя князёў літвы (сем'і Міндоўга, ягонага род-нага ды стрыечнага братоў) выйшлі тры хрысціянскія дзеячы - шчырыя прапаган-дысты Хрыстовай навукі: ма-нах і заснавальнік манастыра Войшалк-Давід, будаўнік цэр-кваў і манастыра ў Пскове, залічаны да святых Даўмонт-Цімафей ды сын Гердзеня манах і епіскап Цвярскі Ан-дрэй?
У якім моўным асярод-дзі выхоўваўся, прыкладам, Войшалк, які пастрыгся ў манахі ў Холме, усе свае сталыя гады правёў у хрысціянскіх славянскіх краінах, пераважна ў Пінскім Ляшчынскім мана-стыры, ды, верагодна, напісаў або спрычыніўся да стварэння Лаўрышаўскага Евангелля (О.В. Лосева) ?
І першым пацвярджэн-нем слушнасці нашага мерка-вання можа быць наўмыснае замоўчванне дзеяў Мяндоўга менавіта ў г.нз. літоўскіх ле-тапісах. Бо сапраўды, ці можна ўявіць, што ў Галіцка-Валын-скім летапісе не згадваецца Даніла Галіцкі, што з Ноўга-родскіх летапісаў выкраслілі Аляксандра Неўскага і ягоную перамогу прыпісалі нейкаму іншаму, прыдуманаму князю? А вось імя заснавальніка ВКЛ літоўскага - ізноў раблю акцэнт на гэтым слове "літоўскага" (жамойцкага) - князя не зной-дзеце ў 35-м томе Поўнага збору рускіх летапісаў, у якім нарукавана больш тузіна лі-тоўскіх (беларуска-літоўскіх) летапісаў. А гэты князь, як вядома, не быў таемнай асаобай. Пра Міндоўга ў XIII стагоддзі гаварылі ў замках мазавецкіх і валынскіх князёў, крыжацкіх і лівонскіх магістраў, у ірлан-дскіх кляштарах (1M. L. Colker. American Rediscovered in the Thirteenth Century? // "Specu-lum", vol. 54, nr. 1,1979. S. 712, 717.) ды ў рэзідэнцыі рымскага першасвятара. З ім ліставаліся папа Інацэнт IV, біскупы. Ма-гістр Тэўтонскага ордэна Анд-рэас фон Штырлянд называў Мяндоўга "Freunde Mynda-uen" ("сябра Міндаў") (Die Livlаndische Reimchronik von Dittlieb von Alnpeke. Reval, 1848. Верш 3596.) і некалькі разоў гасцяваў у яго. Дарэчы, аўтар "Хронікі літоўскай і жамойцкай" ведаў пра Мян-доўгавы чыны, бо аднойчы з-пад ягонага пяра выплылі словы: "Мендок и Витен з Гедимином, преславные и пре-важные княжата" (ПСРЛ. Т.32. С. 17.)
Чаму так адбылося? Чаму ў нашым краі, які, як тое падаюць энцыклапедыі ды некаторыя навукоўцы, нібыта заваяваў Мяндоўг, паўсталі такія помнікі, а ў Жамойці ды ў Вільні няма ніякіх? Напрош-ваецца ўсё той жа, паданы вышэй, адказ: для жамойтаў Міндоўг быў чужынцам. А паведамленні летапісаў трэба разглядаць асабліва крытычна. Паводле А.А. Шахматава і А.С. Арлова, Галіцка-Валынскі летапіс, з якога гісторыкі ды этнографы чэрпаюць звесткі пра Мяндоўга, быў двойчы адрэдагаваны. Да таго ж, як сказала даследніца Канстанцыя Скірмунт, валынскі летапісец браў для Міндоўга толькі чорныя фарбы. Выяўляецца таксама, што калісьці скла-дальнік Хронікі літоўскай і жамойцкай таксама карыстаўся звесткамі валынскага летапісца, шчодра дабаўляючы свае выдумкі.
Пра каранацыю - такі важны дзяржаўны акт ВКЛ! - павінны былі напісаць усе г. нз. літоўскія летапісы і хронікі - створана ж літоўская дзяр-жава! Але факт прызнання папам Інацэнтам ІV кароны Міндоўгу ў пераважнай боль-шасці тых твораў наогул не згаданы, а, прыкладам, у "Хро-ніцы літоўскай і жамойцкай" - галоўным, так бы мовіць, ле-тапісе ВКЛ - пра гэтую падзею сказана мімаходзь. Пра дазвол жа Папы на каранацыю Міндоўгавага сына нідзе не гаворыцца.
Напрошваецца высно-ва: хтосьці наўмысна перапіс-ваў летапісы - спрабаваў пера-круціць гісторыю. Яшчэ ў 1969 годзе Вячаслаў Чамярыцкі пераказаў меркаванні польскіх даследнікаў пра верагодных рэдактараў. Гісторык Я. Яку-боўскі лічыў, што да ўзнікнення і распаўсюджвання выдумкі пра рымскае паходжанне літоўцаў спрычыніліся Гаштольды (J.Jakubowski. S 34- Цыт. В.Чамяр. С. 155.) Е. Ахманьскі за ініцыятара такой генеалогіі падаваў Паўла Гальшанскага, біскупа Берасцейскага (з 1522 г.) і Віленскага (з 1536г.) (Там-сама. С.156.) . Светлай памяці Мікола Ермаловіч меў за вера-годных заказчыкаў пераробкі гісторыі ВКЛ кааліцыю жамой-цкіх феадалаў ды галоўнага іх ідэолага біскупа Мельхіёра Гедройца (? - 1608) (М. Ермаловіч. Па слядах… Мн., 1989. С. 6. ).
Тут трэба асобна ад-значыць, што згаданыя вера-годныя рэдактары, безумоўна, паходзілі з літоўскіх родаў - нашчадкаў літвы-ваяроў. Яны ведалі, што падмурак ВКЛ быў закладзены на Наваградскай зямлі, а таму ва ўсіх літоўскіх летапісах героі-заснавальнікі новай дзяржавы, якога б роду яны ні былі, імкнуцца ў Нава-градак і там асядаюць, і адтуль вырушаюць на заваёвы. Але рэдактары дасканала ведалі полацкі, наваградскі, пінскі, віленскі ды некаторыя іншыя летапісы, у якіх паведамля-лася, хто такія былі літва і адкуль яны з'явіліся, ведалі, што яны падпарадкоўваліся Полацкім князям, што Вялікае Княства Літоўскае заснавана славянскім, крывіцкім князем. А таму рашуча было адхілена, выкраслена імя Мяндоўга. Для іх не было таямніцай, што ў дзяржаватварэнні непасрэдна ўдзельнічалі аселыя ў Паня-монні іншыя заходнеславянскія роды, пераважна з абадрыц-кага і вялецкага плямянных звязаў. І стваральнікі міфічнага радаводу князёў ВКЛ выра-шылі выкарыстаць той прыход "из заморья".
Святары, духоўныя асобы, забыўшыся на запавет Хрыста, замест спробы пера-магчы праўдай, хапіліся за фальсіфікацыю. Спецыяльна насуперак сцверджанню мас-коўскіх уладароў, што літоўскія князі паходзілі з роду полацкіх князёў, было выкарыстана заморскае іх паходжанне, але заходніх, палабскіх славянаў замянілі "рымлянамі". За пра-тапласта быў выдуманы рым-скі патрыцый Палямон, які нібыта ўцёк ад Нерона і пры-плыў у Жамойць. У літоўскіх летапісах ягоных нашчадкаў "пацягнулі" далей на ўсход, па-над Нявяжу, Святую, Вілію, а ўрэшце і за Нёман, у Нава-градскую зямлю. А ўжо там напрыканцы ХІІІ ст. рэй павяла літва - прафесійныя ваяры заходнеславянскага паходжан-ня. І цягам часу ўсё Панямонне стала называцца Літвой, Вя-лікім Княствам Літоўскім. Князёў гэтай дзяржавы сталі называць літоўскімі князямі, адрозніваючы іх ад жамойцкіх. Пасля падзелу Рэчы Паспалі-тай назва Літва, Літоўская дзяржава, Вялікае Княства Літоўскае стала перакладацца на Жамойць.
Летапісы, творы нашай дзяржавы ВКЛ, складзеныя на нашых абшарах і ў нашай мове, як і даўней, называлі літоў-скімі, усё часцей і часцей атаесамляючы іх з творамі жамойтаў. Цягам часу ўяўлен-не пра літву як балтаў перанялі і навукоўцы. Вядомы гісторык Касцёла ксёндз Ян Фіялак ( гг.) нават адважыўся замахнуцца на аўтарытэт Папы. Італьянскі гуманіст Эней Сільвій Пікаля-міні (у 1458 - 1464 гг. папа Пій ІІ) падаў у сваім творы «Апісанне Азіі і Еўропы ды іх народаў», што ў Літве - "мова народу славянская", даведаў-шыся пра гэта ў Гераніма Пражскага, духоўніка Ягайлы. Ян Фіялак не прыняў мерка-вання Папы і так каментаваў яго: "Няма нічога прасцей, як сказаць: гэта неверагодны фальш", але спахапіўся, маў-ляў, ліцвіны (жамойты) ведалі мову рускую, ды патлумачыў, што пад словам рускую трэба разумець старабеларускую (Фіялак) .
Вялікія маскоўскія князі, відаць, лічылі таксама і «рускую» мову жыхароў ВКЛ падставай для сваіх прэтэнзіяў на г. нз. Русь Літоўскую. Прыкладам, в. к. Маскоўскі Іван ІІІ не ведаў іншага значэння выразу «літва», як толькі - «дзяржава». І, увогуле, пра тое, што ў ВКЛ меўся быць нейкі асобны этнаграфічны элемент, не рускі, не славянскі, тагачасныя маскоўцы не ведалі (Ф. Канэчны. С.262) . Як пісаў Ф. Канэчны, пра існаванне жамойтаў ніхто ў ХVІ стагоддзі ўвогуле не ведае, апроч ката-ліцкага святарства Віленскай і Жамойцкай дыяцэзіяў. На ўсіх соймах, радах, у пасольствах выступалі заўсёды грамадзяне ВКЛ, мовай якіх была "рушчы-зна", г.зн. старабеларуская мова. Так, прыкладам, пера-копскі хан Менглі-Гірэй паслаў Івану ІІІ ліст, атрыманы 14 чэрвеня 1501 г. ад в. к. ВКЛ Аляксандра, і дадаў заўвагу: «і гэтая грамата ў літоўскай мове» (Сборнік істор. Об-ва. Т. 41. № 87. С. 449. Ф. Конэч. 262) . Грамадзянаў ВКЛ адрознівалі толькі як вернікаў лацінскага або ўсходняга абраду. Відаць, і канфесійная праблема ў тага-часнай нашай дзяржаве заах-вочвала да прэтэнзіяў Маскоў-скага княства на «рускія» землі ВКЛ.
Урэшце, дзеля абгрун-тавання такіх прэтэнзіяў і была створана - паводле некаторых даследнікаў, «фантастычная» - гіпотэза паходжання вялікіх князёў літоўскіх з полацкага княскага роду, роду, заснава-нага рэальнай гістарычнай асобай - Рагвалодам, які «придяше из заморья» (Повесть. С. 54) , верагодна, ад-туль, адкуль - успомнім выснову В.Б.Перхаўкі - пры-вандравалі ў Панямонне кры-вічы ды іншыя плямёны за-ходнеславянскага паходжання.
Першыя варыянт.
І нарэшце быў прыду-маны яшчэ адзін варыянт: паходжанне літоўскіх князёў з полацкага княскага роду. Гэты радавод быў пададзены ва Уваскрасенскім летапісе, скла-дзеным паміж 19 сакавіка 1542 і 8 кастрычніка 1544 гадоў (С.А. Левина. О времени со-ставления и составителе Во-скресенской летописи ХVI в. //Труды отдела древнерусской литературы. Т. ХI. М., Л-д, 1955. С.376) . Што да асобы стваральніка Уваскрасенскага летапісу, то С.А. Левіна адна-значна называе … А таму можна меркаваць, што гэты твор не выпадкова называюць самым дасведчаным Адзін з элементаў генеалагічнай кан-струкцыі Уваскрасенскага летапісу - вядомая гістарыч-ная падзея: у 1130 г., паводле Іпацеўскага летапісу, «поточи Мстиславъ Полотьскии князе, с женами и съ детми, в Греки, еже преступиша целование» (ПСРЛ Т.2. С.11) . А паводле іншых крыніц, у 1129 г. князь Мсціслаў Уладзіміравіч напаў на Полацкае княства. І ў выніку - полацкія князі апынуліся ў Візантыі: ці то былі высланы. ці то, як падае Уваскрасенскі летапіс, самі «забежали въ Царьгородъ» (ПСРЛ. Т. 7. СПб, 1856. С. 164.) . Сам факт такой, можна сказаць, ганаро-вай высылкі ці ўцёкаў свед-чыць, перш, пра моцны міжна-родны стан Полацкай дзяр-жавы. Рагвалода калісьці Ула-дзімір забіў, ягоную дачку Рагнеду прымусіў стаць жон-кай. А ў 1129 годзе полацкіх князёў ужо толькі выслалі. Можна сцвярджаць і моцныя сувязі полацкіх князёў з ві-зантыйскімі імператарамі: абы-каго там не прынялі б. Ёсць звесткі, што Рагвалодавічы былі параднёныя з імператар-скім родам Комнінаў.
Праз некалькі гадоў Рагвалодавічы вярнуліся на Бацькаўшчыну. Сама перш «Вилняне взяша себе изъ Ца-ряграда князя Полотцкого Ростислава Рогволодовича детей, Давила князя да брата его Мовколда князя, и той на Вилне 1-й князь; Давилъ братъ Мовколдовъ болшей, а дети его Видъ, его же люди волкомъ звали, да Ердень князь; а Ерденевъ сын крестился, был владыка во Твери,.. а звали его Андреемъ… А у Мовколда князя сынъ князь Миндовгъ, а у Миндовга князя дети Выш-легъ да Домонтъ… (ПСРЛ. Т. 7. С. 164 -165) . Не трэба, відаць, удакладняць, што іншыя Раг-валодавічы надалей княжылі ў Полацку.
Разгледзім жа зболь-шага гэты радавод. Князь Расціслаў Рагвалодавіч - гэта князь Расціслаў Усяслававіч (1044 - 1161). Памылка магла ўзнікнуць праз вядомае ў летапісах атаесамленне ўсіх полацкіх князёў з нашчадкамі пратапласта Рагвалода. Давіл - гэта, верагодна, Давід, сын Усяслава, сасланы разам з іншымі князямі ў Царград. Што да Маўколда, то даслед-нікі сумляваюцца, ці не выду-маны ён летапісцам. Але варта ўспомніць кіеўскіх князёў Аскольда і Дзіра, якія княжылі таксама і ў Полацку (А. Жлу-тка.) , каб уявіць, што ў раду полацкіх князёў мог быць князь Маўколд. Дарэчы, фарманта -колд (-кольд), як і -толд (-тольд), а таксама -талт (-тальт), - заходнеславянская анама-стычная фарманта (М. Яжова) .
Да таго ж, ад Маўколда выводзяць зноў такі рэальную асобу - Мяндоўга, бацьку Войшалка. Уваскрасенскі ле-тапіс падае яшчэ і Даўмонта за сына Міндоўга. Але гэта, відавочна, памылка, бо радавод Мяндоўг - Даўмонт не пацвяр-джаецца іншымі крыніцамі, летапісамі, у якіх Даўмонт падаецца пляменнікам Мян-доўга.
Як бачым, усе князі, апроч Маўколда, - рэальныя асобы , і ніхто з даследнікаў гэта не аспрэчвае. Не выклікае сумнення і дата ды сам факт высылкі або ўцёкаў у Візан-тыю. Што праўда, польскі даследнік К. Хадыніцкі мерка-ваў, што князя Мсціслава Уладзіміравіча не было, але чамусьці іншыя даследнікі так не думаюць.
Усе гісторыкі згодна лічаць за мэту такога паведам-лення Уваскрасенскага лета-пісу намер абгрунтаваць памк-ненні, як згадвалася, Маскоў-скіх вялікіх князёў на «рускія» землі ВКЛ. Вось як тлумачыць з'яўленне паданых радкоў Уваскрасенскага летапісу С. А. Левіна: "…зроблена спроба звязаць літоўскую гісторыю з рускай. У 1129 г. в.к. Мсціслаў Уладзіміравіч рушыў у паход на Полацк. Полацкі князь уцёк у Царград (Візантыю). Вілін-чане (відаць, трэба разумець: вільняне - З.С. ) жа праз нейкі час узялі сыноў полацкага князя, Давіда і Маўколда. Гэтая глава складзена так, каб, прачытаўшы яе, чытач зрабіў выснову пра правамернасць памкнення маскоўскіх вялікіх князёў захапіць літоўскія зем-лі." (ТОДРЛ. Т. ХІІІ. 1957. С. 704.).
Можна сумнявацца, што адзінкавыя рукапісныя летапісы маглі выклікаць па-трэбны рэзананс у маскоўскім грамадстве. Там, дарэчы, той-сёй ужо ведаў паўтораную польскімі храністамі крыжац-кую плётку пра "конюха Ві-таўта". Яна стала падставай для сваёй, маскоўскай версіі пра "конюха Гегемініка (Гедзі-міна)", якога вялікі князь цвярскі Аляксандр Міхайлавіч паслаў у Панямонне аднаўляць спаленыя манголамі гарады. (Вось якое яно прывабнае, Панямонне!) Але гэтая версія пазней была зменена, верагод-на, праз новую канфрантацыю маскоўскага і цвярскога князёў. Іван ІУ, які сабе за ўзор дзяр-жаўнага дзеяча браў вялікага князя ВКЛ Вітаўта, загадаў далучыць да той плёткі Віцян-ца, смаленскага княжыча, а ягонага раба Гегіменіка имена-ваць "муж храбр зело и велика разума". Здавалася б, што дзеля абгрунтавання памкнен-няў Масковіі на Русь Літоў-скую - спадчыну смаленскага князя - ужо больш ніякіх доказаў і не трэба. Аднак неўзабаве з'яўляецца новая версія паходжання літоўскіх уладароў - з роду полацкіх князёў. Як бачым, за бацькаў-шчыну Гедзімінавачаў чаму-сьці выбрана больш далёкая ад Масквы "вотчына". Але, ві-даць, гэтая версія была бліжэй да праўды.
За мяжой, у ВКЛ, дзе не маглі не сачыць за памкнен-нямі Масквы ды прачыталі і гэты маскоўскі летапіс, даска-нала ведалі пра полацкае пахо-джанне Мяндоўга і Гедзімі-навічаў. І таму адрэагавалі хутка. Сама перш былі пера-пісаны або знішчаны Віленскі, Наваградскі, Полацкі, Пінскі, Смаленскі летапісы ды, вера-годна, летапісны звод, які, як мяркуе В.Чамярыцкі (Бел. Летапісы С. 122) , пачалі скла-даць яшчэ за часы Вітаўта. Замест іх з'явіліся новыя, адпаведна адрэдагаваныя. У нібы спустошанае манголамі Панямонне, адкуль Масква ўжо "адклікала" аднавіцеля Гегі-меніка, жамойцкія летапісцы скіравалі сваіх пасланцоў - свята месца пуста не бавае!
Так пачала стварацца новая гісторыя ВКЛ і, на жаль, яе лісток, а дакладней, радок пра Мяндоўга, заснавальніка ВКЛ, нібыта Рынгольдавага сына, першага дабраславёнага Папам караля, быў згубіўся.
Здзіслаў Сіцька
Уладзімір Арлоў: "У свабоды ёсць шмат увасабленняў"
У Менску ва ўправе Партыі БНФ адбылася прэзентацыя кнігі Ўладзіміра Арлова "Імёны "Свабоды". Дванаццатае выданне з серыі "Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе" склалі выбраныя перадачы з цыклу "Імёны Свабоды" - 261 гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII-XXI стагоддзяў. На прэзентацыю прыйшлі каля 300 чалавек, сярод іх і сваякі герояў кнігі Ўладзіміра Арлова.
На пачатку прэзентацыі Ўладзімір Арлоў прачытаў першае эсэ з кнігі пра Тадэвуша Рэйтана, а завяршыў прэзентацыю нарысам пра сваю бабулю Аўгінню. У свабоды ёсць шмат увасабленняў, кажа Ўладзімір Арлоў.
- Увасабленнем свабоды для мяне ёсць і Павел Севярынец, і ягоныя сябры Артур Фінькевіч і Зміцер Дашкевіч, якія цяпер за кратамі. І калі яны чуюць там у сябе за кратамі "Свабоду" і рэпартаж з нашай сённяшняй прэзентацыі, я хачу перадаць ім прывітанне, і што кожнаму з іх падпісаная гэтая кніга. Сярод увасабленняў Свабоды для мяне і Наста Азарка з Нясвіжа, і Наста Палажанка зь Менска, і ўся тая моладзь, якая дазваляе мне глядзець у будучыню з аптымізмам", - кажа Ўладзімір Арлоў.
Лідар руху "За Свабоду" Аляксандар Мілінкевіч павіншаваў Арлова з кнігай і прызнаўся, што гэтак жа як і бабуля спадара Ўладзіміра, вельмі моцны уплыў мела на яго ягоная ўласная бабуля Крысціна Мілінкевіч.
- Калі я трымаў гэтую кнігу ў руках, я быў шчаслівы, што магу пачуць пра гэтых людзей, герояў Беларусі. Такі чалавек, якога паважае ўся Беларусь, Уладзімір Арлоў.
Гаспадар залы лідар Партыі БНФ Вінцук Вячорка прызнаўся, што для яго найбольш кранальнымі былі эсэ пра людзей, якіх ён ведаў асабіста.
- Я чалавек увогуле не надта сентыментальны, але калі я чытаў пра тых, з кім самога зводзіла жыццё і фронтаўская і беларуская справа, то, вядома, горла перахоплівала. Гэта словы пра Быкава і Дубянецкага, пра Церлюкевіч і Гермянчука, пра многіхмногіх іншых.
На прэзентацыю прыйшло столькі людзей, што іх не змагла змясціць невялікая зала ўправы, людзі стаялі ў праходах, сядзелі на сцэне, некаторыя слухалі выступоўцаў у калідоры. На імпрэзе Ўладзімір Арлоў згадваў пра сваякоў герояў кнігі. На прэзентацыі "Імёнаў Свабоды" былі ўдава Міколы Трухана, сын Вячаслава Адамчыка, дачка Міхала Дубянецкага, унук Вячаслава СеляхаКачанскага ды яшчэ шмат нашчадкаў і родных герояў кнігі. Дачка пісьменніка Алеся Асташонка Тацяна ўпершыню прачытала эсэ пра свайго бацьку на прэзентацыі.
- Я вельмі ўсхваляваная. І вельмі ўдзячная Ўладзіміру Арлову за тое, што ў сваім выданні ён не забыў імя майго бацькі Алеся Асташонка.
Героі кнігі "Імёны Свабоды" былі ўвасобленыя ня толькі ў кнізе. На прэзентацыі каротка гучалі і запісы іхніх галасоў.
Далей пра новае выданне "Свабоды" гаворыць дырэктар беларускай службы Аляксандар Лукашук:
- Я хачу вам сказаць пра працяг. У гэтай кнігі ёсць пачатак, але ў гэтай кнігі няма канца. Няма канца проста па сваёй ідэі, па канцэпцыі, па форме. Але гэта філасофія, а мы-радыё.
Ад сённяшняга дня мы запрашаем слухачоў і чытачоў гэтай кнігі дапамагчы нам напісаць працяг. Мы запрашаем прыслаць нам ваша Імя Свабоды, імя людзей, якіх вы ведалі, якія былі важныя для таго, каб свабоднымі сталі вы, каб дапамагчы працягваць ствараць нашу кнігу нашага народу і нашай славы.
Ганна Соўсь, Менск.
Мікола Гусоўскі і рок-музыка. Ці магчыма гэта?
Удзельнікі папулярнага ў мінулым рок-гурта "Сузор'е" сабраліся разам для таго, каб скончыць працу над праектам, які быў пачаты яшчэ ў першай палове 1980-х. Вялікая кампазі-цыя на фрагменты паэмы "Песня пра зубра" Міколы Гусоўскага набыла музычнае ўвасаб-ленне. Днямі дыск убачыў свет.
Засноўваючы рэпертуар пераважна на аўтарскіх расейскамоўных песнях, музыкі "Сузор'я", тым не менш, час ад часу выходзілі па-за рамкі жорсткіх, як на 1980-я гады, ідэалагічных нормаў.
Група была другім па ансамблі старадаўняй музыкі "Кантабіле" калектывам, які выканаў са сцэны фрагменты "Полацкага сшытка", але ў рокавай стылістыцы. Група "Сузор'е" першай у Беларусі звярнулася да славутага твору "Песня пра зубра" Міколы Гусоўскага, стварыўшы магутную гучаннем арт-рокавую кампазіцыю.
Група "Сузор'е" скончыла творчы шлях у 1990 годзе, аднак ужо ў новым стагоддзі яе ўдзельнікі вярнуліся да незавершанага ў 1980-я. Чаму - пацікавіўся я ў Андрэя Казлоўскага:
- Проста тады мы былі куды маладзейшыя, і тую ідэю рэалізаваць было немагчыма: не хапала майстэрства. І перш-наперш майстэрства кампазітарскага, таму што тэма твору аказалася агульначалавечай, гэта не магло выглядаць як проста зварот да такога геніяльнага твору. Таму тады мы зрабілі тое, што зрабілі, і, як кажуць, адклалі зробленае на святое ніколі. А вось цяпер хтосьці выклаў гэты твор у інтэрнэт. Яго пабачылі ў тым ліку і супра-цоўнікі амбасады Злучаных Штатаў. І Аляксей Саламаха прапанаваў нам з Аляксандрам Несцяровічам вярнуцца да гэтага твору. Тое лібрэта, што мы маем, - гэта плод ягонай дзейнасці.
Агульна кажучы, уся праграма вытрыманая ў стылістыцы прагрэсіў-року, які вызначаецца ўзмоцненым гучаннем клавішных, зменамі рытмікі, далучэннем элементаў сімфанічнай ды камернай музыкі.
Аляксей Саламаха, які выступіў падчас запісу ў якасці чытальніка, прапанаваў музыкам скарыстаць не толькі агульнавядомы пераклад паэмы Язэпа Семяжона, але і менш вядомы Наталлі Арсенневай.
Андрэй Казлоўскі паведаміў:
- Канцэртная рэалізацыя гэтага дыска будзе. Амерыканская амбасада паабяцала дапамагчы нам у гэты. Цягам двух-трох месяцаў мы запрапануем гэтую праграму як канцэрт.
Дзмітры Падбярэскі, Менск.