Папярэдняя старонка: 2007

№ 41 (829) 


Дадана: 19-03-2020,
Крыніца: pawet.net.



№ 41 (829) 17 КАСТРЫЧНІКА 2007 г.


Сяржуку Сокалаву-Воюшу - 50

Сокалаў-Воюш Сяржук (сапр. Сокалаў Сяргей Анатолевіч), нарадзіўся 16.10.1957 г. у вёсцы Астроўшчына Полацкага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і службоўцаў.

Працаваў слесарам на заводзе жалезабетонных вырабаў (1974-1976), на Наваполацкім вытворчым аб'яднанні «Палімір» (1979). Служыў у Савецкай Арміі (1976-1978). У 1979 г. паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а пасля трох курсаў перавёўся на завочнае аддзяленне (скончыў у 1985). Настаўнічаў у сярэдняй школе № 5 Наваполацка (1982-1984, 1985-1988), быў навуковым супрацоўнікам філіяла Літаратурнаіа музея Якуба Коласа ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна (1984-1985), загадваў літаратурнай часткай лялечнай трупы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску (1988-1990). З 1973 г. жыве ў Наваполацку. Сябра СП СССР з 1990 г. 3 1991 за мяжою.

У друку выступае з 1973 г. (наваполацкая газета «Хімік»). Аўтар зборніка паэзіі «Кроў на сумётах» (1989). Часта выступае як аўтар і выканаўца сваіх песень.

Напісаў п'есу-казку «Свецяць, свецяць зорачкі...» (пастаўлена ў 1989), раман "Крывавы памол".

Пераклаў на беларускую мову п'есы А. Андрэева «Манумент», «Любоў да бліжняга», асобныя творы ўкраінскіх, польскіх пісьменнікаў.

Сяржуку Сокалаву-Воюшу

Паважаны спадар Сяржук! Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны сардэчна віншуе вас, паэта, перакладчыка, барда, грамадскага дзеяча - з "залатым" юбілеем, 50-годдзем з дня народзінаў і зычыць здзяйснення ўсіх вашых творчых мараў і жаданняў.

Вашае імя стала шырока вядомае на хвалі адраджэнцкага руху 80-90-х гг. ужо мінулага стагоддзя. Менавіта тады вашы песні пад гітару, якія гучалі на плошчах Менска, сваім палымяным патрыятычным словам запальвалі паходню надзеі і веры ў перамены на лепшае.

Вашы песні запатрабаваныя і сёння. Іх чакаюць і шукаюць прыхільнікі вашага таленту. Нягледзячы на жыццёвыя варункі, уся ваша творчая і грамадская дзейнасць цесна знітаваная з Бацькаўшчынай. Сведчанне таму - вашы новыя альбомы песняў, раман-трылер "Крывавы памол". То няхай пішацца і спяваецца! Чакаем вашага вяртання на Радзіму.

Сакратарыят ТБМ.

16.10.2007 г. Менск.


ЕЎРАПЕЙСКІ МАРШ

"Беларусь - у Еўропу!" А хто супраць? Але за шлях у Еўропу, як і за любую дарогу трэба плаціць. Толькі вось у нашым разбэрсаным грамадстве валюта ў кожнага свая. Улада павінна плаціць ломкай стэрэатыпаў, нейкімі хоць саступкамі ў бок дэмакратызацыі беларускага грамадства. Грамадскасць павінна плаціць пастаяннымі высілкамі і намаганнямі, выбіваючы з улады гэтыя саступкі. Улада саступаць шмат не жадае, а грамадскасць патрабаваць шмат сілаў не мае. Тым не менш працэс паціху ідзе, што і паказаў "Еўрапейскі марш" 14 кастрычніка. Абазначаны шматлікімі затрыманнямі грамадскіх актывістаў на правінцыі, ён параўнальна мірна прайшоў у Менску.

Канешне дэмакратычныя сілы паказалі розную ступень арганізаванасці і розную ступень палітычнай культуры. Гэта было ў асноўным таму, што розныя былі мэты: адны прыйшлі, каб паказаць імкненне беларусаў да еўрапейскіх каштоўнасцяў, іншыя прыйшлі, каб паказаць сябе.

Сябры ТБМ прыйшлі, каб нагадаць пра прыярытэт нацыянальных каштоўнасцяў. Пад час маршу было распаўсюджана больш за паўтысячу асобнікаў "Нашага слова", сабрана 309530 р. ахвяраванняў.

Сталіцу Беларусі Менск на Еўрапейскім маршы падтрымалі Варшава і Прага. Трэба думаць што гэтыя еўрапейскія сталіцы больш за іншых чакаюць Беларусь у Еўропе. Ну то трэба ісці, і дойдзем. Дойдзем да Беларусі, дойдзем да Еўропы.

Яраслаў Грынкевіч.


Сяржук Сокалаў-Воюш: "Чужына для мяне застаецца непрымальнай"

Вядомаму пісьменніку і барду Сяржуку Сокалаву-Воюшу 16 кастрычніка споўнілася 50 гадоў. Сяржук ужо пятнаццаць гадоў жыве ў Злучаных Штатах Амерыкі, але кожны ягоны прыезд на радзіму ператвараецца ў культурную падзею. Вось і апошнім разам ён прэзентаваў перад менскай публікай свой раман "Крывавы памол", а таксама новую песенную праграму "Песні лісоўчыкаў". І кніга, і песні былі цёпла прынятыя чытачамі-слухачамі на вечарыне ў Доме літаратара, пасля якой з Сяржуком-Сокалавым Воюшам сустрэўся Міхась Скобла.

- Сяржук, вядомы расейскі пісьменнік Марк Алданаў лічыў максімальным тэрмінам эміграцыі дзесяць гадоў. Герой ягонага рамана "Дзевятае тэрмідора" гаворыць: "Я ў сваіх знаёмых эмігрантаў пытаюся: ці маеце вы магчымасць перачакаць за мяжой 10 гадоў? Маеце - тады захоўвайце позу і высока трымайце сцяг… А калі не маеце, то патроху пачынайце цвердзіць, што і на радзіме далёка не ўсё кепскае, ёсць добрыя пачаткі, ідэі, каштоўныя заваёвы". Ці можам мы прыча-каць падобных прызнанняў ад беларускай эміграцыі?

- За ўсю эміграцыю гаварыць не буду, а за сябе магу. Я не эмігрант. Я не эміграваў з Беларусі, я выехаў у сілу сямейных абставінаў. Я нават кватэру сваю не прадаваў і кватарантам яе не здаваў. Кватэра чакае гаспадара. Мы прыехалі ўсёй сям'ёй, зрабілі ў ёй рамонт. Чалавек, які не збіраецца вяртацца, ён жа не будзе рабіць рамонт, праўда? Сэнсу няма. А раз рамонт робіцца ў кватэры, значыць - рамонт адбудзецца і ў дзяржаве, позна ці рана. І ўсё стане на свае месцы. А я з'яўлюся ў Беларусі, напэўна, раней, чым будзе зроблены рамонт у дзяржаве. Што да іншай эміграцыі… Аднойчы Андрэй Рымашэўскі, які эміграваў з Беларусі і жыве ў Чэхіі, сказаў мне: "Паглядзім, хто пры змене сітуацыі вернецца ў Беларусь. Я гатовы". Але вернуцца далёка не ўсе. Нават пытання няма. Многія людзі за мяжой уладзіліся вельмі няблага.

- Апошнім часам беларускія ўлады трацяць нямала сродкаў і высілкаў на развіццё ў краіне турызму. Ты пабачыў свету, як лічыш, ці стане Беларусь у блізкай перспектыве турыстычнай краінай?"

- Гэта залежыць ад многіх чыннікаў. Найперш, павінна адбыцца рэстаўрацыя пом-нікаў гісторыі - нашых замкаў, палацаў. І нейкія беларускія экзоты павінны быць. Вось я нядаўна даведаўся, што па Прыпяці можна сплаўляцца на плытах. На плытах збудавалі хаты, у іх, дарэчы, ёсць усе выгоды, можна плысці, вудзіць рыбу, а гід будзе расказваць пра па-лескія дастапомнасці. Так што Беларусь мае шанцы стаць турыстычнай, але дзеля гэтага трэба зрабіць вельмі шмат. Бо замак аднавіць - не хату на плыце пабудаваць.

- Замкі і палацы пакуль не адноў-леныя. А што можа прывабіць турыста, апрача рыбалкі на Прыпяці ды зуброў у Белавежскай пушчы? Апрача прыроды?

- Калі б ты спытаўся пра гэта га-доў пятнаццаць таму, я б адказаў: людзі ў нас прывабныя. На жаль, людзі нашы становяцца ўсё менш прываб-нымі. Яны співаюцца, і гэта вельмі выразна відаць. На полацкай дарозе я падвозіў жанчыну. Дык яна была п'янюткая! У тых мясцінах бутэлька гарэлкі, гэтак званая "максімка", каштуе 2 100 рублёў. Што гэта, як не мэта-накіраванае спойванне народу?! Там проста павальнае п'янства. Ды і ў Менску пляшкі паўсюль валяюцца. Спойванне - гэта чарговая хваля генацыду, толькі ў іншай форме.

А замежнікам я б парэкамендаваў беларускі экстрэмальны турызм - пераход праз балоты. Прычым, пераход не на паўгадзіны, а вандроўкі па балотах на некалькі дзён. У нас такія магчымасці яшчэ дзе-нідзе захаваліся. І, павер мне, балотны турызм - не менш складаная справа, чым падняцца на Эверэст, альбо ў часе шторму пераплысці Ла-Манш. І ён, дзякуючы свайму экстрыму, карыстаўся б папулярнасцю, я перакананы.

- Кожны творца, як правіла, дбае пра свае аўтарскія правы. Можна згадаць нядаўні прыклад: паэт Алесь Разанаў і мастак Віктар Маркавец прад'явілі прэтэнзіі "Мабільным тэлесістэмам" у тым, што МТС выкарыстоўвае ў якасці фірмовага знаку іх сумесны твор - яйкаквадрат… А ты пішаш: "Мой верш - нічый… І аніякі ў свеце капірайт яму не забароніць шматгалосся". Ты гэтак лёгка можаш адмовіцца ад сваіх твораў?

- Не, я не адмаўляюся ад твораў. Я проста дазваляю іх выкарыстоўваць у які заўгодна спосаб, калі гэта не пярэчыць нацыянальнай ідэі і не прыносіць шкоды беларускаму народу. Вядомы кампазітар Мікола Пятрэнка, калі ў яго пыталіся пра песню "Ручнікі", адказваў: "А гэта ўжо даўно не мая песня, яна - усіхняя.

- А вось і вынік тваёй шчодрасці. Я трымаю ў руках улётку, якая чамусьці з выявай Божай Маці Жыровіцкай, дзе без пазначэння прозвішча аўтара надрукаваны твой вершык для дзяцей: "Блакіт нябёс і белы бусел, і хмаркі ў небе - як абрус…"

- Мой край завецца Беларуссю, і сам я - хлопчык беларус.

- Няўжо не шкада, што твае радкі так далёка пайшлі ў народ, што забыліся на свайго "бацьку"?

- Не шкада. Ёсць і іншыя падобныя прыклады ў нашай культуры. Скажам, песня "Бывайце здаровы". Яе напісаў Адам Русак, але яна даўно лічыцца народнай. І, па-мойму, гэта вялікі плюс для аўтара ў сэнсе маральнага задавальнення: твой твор запатрабаваны народам. Ну, не пазначана маё імя на ўлётцы… І Бог з ім. Я тут не схільны прад'яўляць нейкія прэтэнзіі, на нешта прэтэндаваць. І судзіцца з аўтарамі гэтай улёткі не збіраюся.

- У Менску ты прадставіў на суд публікі сваю новую музычную праграму - "Песні лісоўчыкаў". Чым яны адрозніваюцца ад тваіх жа шырокавядомых "Песняў ка-сінераў"?

- Яны адрозніваюцца і складам, і ладам. Я наўмысна ўзяў фальклёрны стыль, бо фальклёр дае проста неверагодныя магчымасці. Напрыклад, можна паэтызаваць героя як заўгодна. У мяне ў адной з песняў гаворыцца: "Вось прыехалі яны - ў пазалоце жупаны". Жупаны не маглі быць "у пазалоце". Як і "залатыя шаблі". А ў фальклёрных песнях усё гэта ёсць. Стылізацыя пад фальклёр дае магчымасць вольна рыфмаваць, часам па апошняй літары рыфма ідзе. Націск можна рабіць рухомым, словы старыя ўжываць і новыя вынаходзіць.

А беларуская бардаўская песня сёння зазнае пэўны крызіс, з якога трэба шукаць выйсце. Пажадана было б, каб і іншыя барды заняліся такімі пошукамі, эксперыментамі. Іхняя творчасць стала застандартнай, бардаўская песня павінна неяк мяняцца. І вось я шукаю, як абнавіць традыцыю. "Песні лісоўчыкаў" спяваюцца без гітары, хоць у мяне была спроба праспяваць іх пад леру. Але я не валодаю гэтым інструментам ды і не маю яго. Але ж раней нашыя барды называліся менавіта лернікамі.

А так , да прыкладу

"Ой, хадзіла-хадзіла

Чорная сіла,

Ой, касіла старых ды малых,

Ой, жанок касіла.

Пан Якуб у Вільні быў,

Новую шаблячку набыў.

Вярнуўся дадому - вецер свішча

Па-над папялішчам.

Каб прагнаці гэтую бяду -

Чорную сілу са двара -

Ой, паеду, ой ды я паеду

Да пана Ляксандара,

Да пана Лісоўскага -

Да спадара-гаспадара,

Ворага маскоўскага.

Яго войска моцнае,

Яго войска дужае -

Там жа ўсе сябры мае,

Ён ворага здужае.

Яго войска слыннае,

Яго войска спраўнае.

Ён па Маскоўшчыне гуляе

Ды пазыкі вяртае -

За забітых брацетак,

Абражоных сёстрачак.

Ой, ды за здзек над родным краем

Ворага карае…"

- Файна! А ці доўга яшчэ беларусам спяваць паўстанцкія песні?"

- Паўстанцкія песні ніколі не старэюць. Паедзь ва Ўкраіну, паслухай, што яны спяваюць - на Львоўшчыне, Чарнігаўшчыне ці яшчэ дзе-небудзь. Фантастыка! І пра палкоўніка Сагай-дачнага, і пра атаманаў розных. Такія песні не старэюць, і гэта добра.

- Ты - аўтар фантасмагарычнага рамана "Крывавы памол". Твор мастацкі, выдуманы, а ягоны герой мае гістарычнае імя: Фелікс Дзяржынскі. Чаму ты вырашыў зрабіць персанажам свайго рамана менавіта "жалезнага Фелікса"?

- Гэтую ідэю мне падказаў мой сябар Вінцук Вячорка. Неяк у размове, не датычнай літаратуры, ён сказаў: ёсць такі найвядомейшы персанаж у нашай гісторыі - Фелікс Дзяр-жынскі. Палякі яго не хочуць, расейцы яго не хочуць, і мы таксама ад яго адпіхваемся. А ён наш. Сапраўдны беларускі шляхціц, род Дзяржынскіх вядомы з 17 стагоддзя. А тое, што маем, мы павінны не адкідаць, а ўжываць. Стварэнне беларускага Дракулы - галоўная ідэя майго рамана. І потым, "Крывавы памол" - ён збольшага не прыдуманы. Я вывучыў біяграфію Дзяржынскага. І ягонае зямное жыццё (не жыццё вупара з ікламі, а менавіта зямное) - цалкам адпавядае апісанаму ў кнізе. Але, натуральна, у маёй інтэрпрэтацыі.

- Я нездарма спытаўся пра твайго героя Дзяржынскага. Пазалетась у Варшаве я пазнаёміўся з паэтам Яцкам Любартам-Кшысіцам, які жыве ў Кракаве. Ён адрэка-мендаваўся сваяком Дзяржынскага і плануе прыехаць у Беларусь. Калі ён прачытае "Крывавы памол", то можа пакрыўдзіцца за свайго родзіча і падаць на аўтара ў суд за абразу шляхецкага гонару. Ты гатовы да гэткага развіцця падзеяў?

- О, было б класна! Толькі перад гэтым ён павінен прызнаць, што Дзяржынскі - беларускі шляхціц. З нашчадкам беларускага шляхціца судзіцца было б цікава. Бо шляхецтва - гэта не толькі маёмасны, але і духоўны статус. Так што я гатовы. Але сумняваюся, што ён падасць у суд. Рэальныя нашчадкі Дракулы не маюць жа нічога супраць таго вобраза свайго продка, які створаны ў літаратуры і кіно.

- Дзяржынскі ў цябе - крывасмок, вупар. А Феліксу Эдмундавічу ў Менску нядаўна яшчэ адзін помнік паставілі і збудавалі ў лесе пад Койданавам шыкоўны музей. Як ты да гэтага ставішся?

- Вось і цудоўна! Мы якраз і гаварылі пра тое, што можа прывабіць у Беларусь замежных турыстаў. Калі мая кніга спадабаецца чытачам, то радзіма Дзяржынскага стане адным з культавых месцаў, куды можна прыехаць і паглядзець на помнікі беларускаму Дракулу. Я быў у музеі Дзяржынскага, я быў на тым месцы, дзе стаяў маёнтак Дзяржынскіх. Я знайшоў тую яму на месцы падвала, куды ўпала маці Фелікса перад тым, як яго нарадзіць. Яна паслізнулася на прыступках і ўпала. І там гэтае месца выразна відаць. Я аб'ехаў навакольныя вёскі, размаўляў з мясцовымі жыхарамі, з супрацоўнікамі музея. У той мясцовасці я цяпер добра арыентуюся і добра ведаў, пра што пішу.

- У нядаўна выдадзенай энцыклапедыі "Беларускі фальклёр" розных нячысцікаў не злічыць. Чаму нашыя людзі так цікавяцца інфернальным светам? Вось і ты паспрабаваў зазірнуць па той бок. А не баішся, што апісаныя табой істоты пачнуць нейкім чынам удзельнічаць у тваім жыцці?

- Страху няма. Хутчэй, ёсць цікавасць. Я чалавек, які трохі ўмее трымаць у руках асадку. І калі б нешта падобнае, пра што ты кажаш, адбылося, то тады я змог бы напісаць больш цікавыя рэчы… Мы часам чытаем пра Індыю, Тыбет, пра тое, якія дагістарычныя веды схаваныя ў тамтэйшых паданнях, што трэба іх расшыфраваць… Ды ў нас усё схавана! У беларускіх народных песнях і казках!. Толькі іх трэба ўважліва прачытаць.

Просты прыклад. Казка: "Спі, вочка адно, спі, вочка адно, спі, вочка адно, спі, вочка другое, спі, вочка другое… А каза мела тры вокі, і нават трэцім бачыла…" Гэта ж тыповы гіпнатычны сеанс. Паўтаруся: у беларускім фальклёры ёсць усё! І веды, узятыя адтуль, нічым не горшыя за веды тыбецкіх манахаў, а можа, нават супадаюць з іхнімі. У нашым фальклоры ёсць свае комплексы фізічных і духоўных практыкаванняў, якія нам трэба выцягнуць на белы свет. А чаму выцягнуць? Ды таму, што нашаму чалавеку адпавядае тая сістэма, якая склалася за стагоддзі і тысячагоддзі тут, на гэтай зямлі. Перанесці тыбецкую сістэму на нашага чалавека можа і цікава. Магчыма, сапраўды нейкая акапунктура ў нас і спрацуе. Але я ўпэўнены, што ў нас была свая сістэма, і яна не горшая за тыбецкую.

- Фонд Пётры Крэчэўскага, які зна-ходзіцца ў Нью-Ёрку, заснаваў літаратурную прэмію імя Янкі Юхнаўца. Ты - сябра адмысловай камісіі, якая гатовая даць прэмію твору, калі ён: нацыянальная, моўная і вольная з'ява. Патлумач, што азначаюць гэтыя крытэрыі?

- Моўная з'ява - значыць, чалавек можа эксперыментаваць у галіне мовы. Гуляць са словам, не баяцца. Гэта хіба больш тычыцца вершаў. Бо іншыя літаратуры прайшлі праз падобныя эксперыменты, напрыклад, праз гукапіс, калі паэт выяўляе свае пачуцці праз пэўныя гукі. Згадаем "дыр-бул-шчы", "бо-бэ-обе" ды падобнае ў літаратуры расейскай. Моўная з'ява - гэта яшчэ і стварэнне новых словаў, і выцягванне словаў з дыялектных слоўнікаў… Наогул, моўная смеласць павінна быць. Мова ад гэтага толькі выйграе. Хоць чалавек і прайграе... Згадай Янку Станкевіча, які гаварыў на той мове, якую ён лічыў сапраўды беларускай. Часам з яго смяяліся.

- Мне згадалася эпіграма Рыгора Крушыны на Янку Станкевіча, у якой акурат падкрэсленыя ягоныя моўныя пошукі:

Пад скабамі тыхтала б'ецца,

Як порсткі таўкач у мяжджэрыку.

У Крывію дух мой імкнецца,

А кодаўб вязу я ў Амерыку.

- Насмешак хапала. Вельмі многія не разумелі Станкевіча. Але сёння слова "спадар", якое ён выцягнуў наверх, умацавалася ў сучаснай беларускай мове. Многія словы Станкевіча не прыжыліся. Але з-за аднаго "спадара" чалавеку можна пакланіцца і помнік паставіць.

Вольная з'ява - гэта вольнасць выка-звання думкі, вольнасць інтэрпрэтацыі чаго заўгодна, вольнасць у самым шырокім сэнсе, калі аўтар не мае ўнутранага цэнзара, перадусім - палітычнага.

І нацыянальная з'ява - гэта важнасць твора для жыцця нацыі, яго запатрабаванасць. Неабавязкова, каб твор меў масавага чытача незалежна ад узросту. Тут істотныя менавіта запатрабаванасць, надзённасць твору. А ён можа быць пра што заўгодна, нават пра ўсход сонца. Усё залежыць ад таго, як гэта напісана.

- Гадоў пяць-шэсць таму ты заўзята складаў слоўнік беларускіх рыфмаў. Ці давершыў ты яго? Ці ўдалося абняць неаб-дымнае?"

- Неабдымнае абняць не ўдалося. Слоў-нік рыфмаў застаўся незавершаным, і цяпер ён адкладзены, бо ўзнікла тэрміновая патрэба ў другім слоўніку. І я яго зрабіў - тэрміна-лагічны слоўнік Асманскай імперыі, Крымскага ханства, Малдовы, Трансільваніі і Валохіі. Рэч у тым, што героі майго рамана трапілі ў Асманскую імперыю, і я з жахам зразумеў, што, апрача чалмы і мінарэта, нічога пра мусульманаў не ведаю. Давялося сядаць за слоўнік. Праца над ім практычна скончаная, займае ён больш за 500 старонак. Упершыню ў слоўніку падаюцца біяграфіі ўсіх турэцкіх султанаў, усіх крымскіх ханаў. Я ўпершыню паспрабаваў сабраць імёны беларускіх паслоў у Крымскім ханстве і крымскіх паслоў у Беларусі. Падчас працы над слоўнікам траплялася шмат цікавых фактаў. Напрыклад, хто ведае, што ў Чуфут-Кале, вядомай крымскай турме для палітзняволеных, першым вязнем быў беларускі пасол Левус… Больш пра яго нічога невядома, толькі імя. Так што, у маім слоўніку чытач знойдзе вельмі шмат унікальнага беларускага матэрыялу".

- Беларусь прыцягальная для беларусаў, дзе б яны ні знаходзіліся. Гэткая ўжо нашая ментальнасць. "Бо чужына сэрца джаліць, цісне, як змяя", - хто не ведае гэтых тваіх радкоў. Але мінаюць гады, і што - ужо не так цісне і не так джаліць? Ці джаліць пачынае - радзіма?

- Не, радзіма не джаліць. Усё ў цытаванай песні гучыць правільна - аж да радка: "Мне краёў чужых не трэба". Калі чалавек апынаецца ў чужых краях, гэта не азначае, што яны яму патрэбныя. Часам так складаецца жыццё. Але я не прыжыўся на чужыне. Я не вучыў і не вучу ангельскую мову. У краме хлеба папытаць здолею, а дасканаліць ангельскую мне навошта? Фільмы галівудскія можна глядзець і без ведання мовы - там усё зразумела па сюжэце. Тое самае і ў амерыканскім тэатры, куды мы часам ходзім з жонкай. Гэта ў Купалаўскім тэатры беларускае слова важнае, без яго не зразумееш, што адбываецца на сцэне... Паўтараю сказанае напачатку нашай гутаркі - я збіраюся вярнуцца ў Беларусь. Чужына для мяне персанальна па-ранейшаму застаецца непрымальнай.


Навукова-тэрміналагічныя аспекты рэформы правапісу

Матэрыялы "Круглага стала" па рэформе правапісу

Некаторыя заўвагі і прапановы.

I. Лексічныя.

1. Адаптацыя запазычаных тэрмінаў і наменклатуры з падвоенымі зычнымі. Якая матывацыя зняцця падвоенасці? Прапаную захоўваць у арыгінальным напісанні: аберрацыя, Геккель, Іссык-Куль, калленхіма, каллапс, калліергон, каллоідны, Каль-кутта, лёссавыя глебы..., - часам каб пазбегчы семантычных накладак, за выключэннем агульнапрынятых, напр. калега, калектар, калекцыя, камісія, камупізм, камун ікацыя, кангрэс...

2. Дакладная семантычная дыферэнцы-яцыя часта ўжывальных тэрмінаў з - цыйн- і -тыўн-. У якасці станоўчых прыкладаў можна прывесці: прадукцыйнасць (ад: прадукцыя), адміністрацыйны (ад: адміністрацыя), веге-тацыйны (ад: вегетацыя), праекцыйны (ад: праекцыя); аб'ектыўны (ад: аб'ект), перспек-тыўны (ад: перспектыва), эфектыўнасць (ад: эфект)... На гэта неаднарозова звяртаў увагу вядомы мовазнавец прафесар Гарадзенскага дзяржуніверсітэта імя Я. Купалы П.У. Сцяцко.

3. Уніфікаваць адаптаванае да беларус-кай мовы напісанне фіналяў з -ій (-ый) і - ум: міцэль замест міцэлій, цэзь - цэзій, гербар - гербарый, крытэр - крытэрый, натр (натар) - натрый; хларафіт - хларафітум, прэзід (прэзідыюм) - прэзідыум... Такі падыход, прапанаваны тэрміналагічнай камісіяй ТБМ імя Ф. Скарыны, практыкуецца беларускімі хімікамі, біёлагамі, матэматыкамі і фізікамі.

4. Захаванне цвёрдасці зычных у запа-зычаннях: бэнзін, генэтыка, сэкс, сэнсар, экзэма, жіэмпляр (лепш асобнік), экзэкуцыя, энэргія...

II. Граматычныя.

5. Поўнае зняцце неўласцівых беларускай мове суфіксаў -ір-(-ыр-) (напр., адсар-баванне, дрэнажаваны, камандоеачны, капія-ваць...) і замена -юч-(-уч-), -ем-, а таксама -ім-, -яч-, -ўш- беларускімі суфіксамі -льн-, -л-, -н-, -йн-, -ёўн-(-оўн-) (леса-ўтваральны, рэсурсазбе-рагальны, прылеглы, дзейны, самарэгулёўны, водаахоўна-засцерагальны...), што замацавана ў шэразе падручнікаў для ВНУ (Ермакоў і інш., 2002; Роўкач, 2005; Сапегін, 1999, 2001; Янушкевіч, 2004 і інш.).

6. Замена простага злучніка і на й пасля галосных: зямля й неба, пайду й зраблю, узыдзе сонца й мы пакрочым...

7. Строгае захаванне правіла: у першым складзе перад націскам замест е, ё, о пішацца я, а, у т. л. у складаных словах (словазлучэннях) і з адмоўем не (ня бачна, ня ведаю, няўпэўне-насць...).

8. Захаванне о, е, э ў першай частцы складаных слоў: домакіраўніцтва, мона-крышталь, політэхнічны, родапачынальнік, сонцаквет, фотаэлемент, ледаход, сем-сот, шэсцьсот... Але: васьмідзесяты, сямісот-гадовы...

9. Перадача ненаціскнога э ў фіналях слоў, у т. л. запазычаных, праз а: грэйдар, кампутар (камп'ютар), клейстар, тэндар, фотасінтаз, як і майстар..., за выклю-чэннем уласных імёнаў. Гэтаксама прапанавана ў афіцыйным варыянце правапісу.

10. Патрабуюць змянення канчаткі -у, -ю на -е, -і ў назоўнікаў мужчынскага роду й прыметнікаў з адыменным прыназоўнікам па ў месным склоне адзіночнага й множнага лікаў, напр.: па беламу снегу - па белым снезе; па сярэдняму ўзросту - па сярэднім узросце; па гаспадарчаму значэнню - па гаспадарчым значэнні...

III. Іншыя.

11. Пры скарачэннях слоў з пачатковых афрыкатаў Дз і Дж у абрэвіятуры неабходна пакідаць двухзначнасць гэтых гукаў: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт - БДзУ...

Я. М. Стэпановіч, доктар біялагічных навук, старшыня тэрміналагічнай камісіі ТБМ


Тэзісы Зміцера Паўлаўца да "Круглага стала"

1. Навошта так узмоцнена культываваць царкоўнаслвянскую няпоўнагалосную лексему глава . Яшчэ ў дапісьмовую эпоху нашы продкі пазбавідіся такога немілагучнага вымаўлення. Глава пярэчыць усёй прыродзе нашай мовы.

2. Перадаваць іншамоўныя спалучэнні іо, іа, іu незалежна ад месца ў слове праз раз-віццё ўстаўнога ёт : трыё, ніёбій, эфіёп, адажыё, Токіё, Трухільё, мурыльё і інш.

3. Запазычаныя спалучэнні іе, іо ў пачатку слоў перадаваць праз е, ё : Ерусалім, Ерыхон, ена, Ёган, Ёдль.

4. Пісаць ў у пазычаных словах ва ўсіх пазіцыях: фраў, шоў, Алатаў, Ландаў. Калі ж яно пад націскам, то пішам у : ля урны, вучоны унікум.

5. Лацінізмы на -um, -us перадаваць праз -юм, -юс : калегіюм, кансіліюм, радыюс, прэзідыюм.

6. Неабходна болын абачліва пады-ходзіць да арацыі фіналяў -эр, -эль у запа-зычаных словах.

7. Пісаць мяккі знак для перадачы асіміляцыйнай мяккасці адпаведных зычных.

8. Не такая простая задача, як падаецца аўтарам праекта, правапіс а, о ў складаных словах. Тут неабходна таксама добра падумаць.

9. Не разумею навошта да правіл правапісу далучаць пунктуацыю?Хіба з'явіліся новыя знакі прыпынку? Ці правілы пастаноўкі старых змяніліся? Ці, можа, пункту-ацыя сёння больш моцна ўплывае на правапіс?

10. Было б , канешне, лепш цяпер, калі наша мовав мае статус дзяржаўнай толькі дэ-юрэ, пачакаць, калі гэта стане і дэ-факта, і толькі тады праводзіць змены пасля шырокага грамад-скага абмеркавання. Зараз жа неабходна ўстры-мацца (лекары рэкамендуюць, што гэта карыс-на) ад любых змен і прыняць нулявы варыянт.

11. Беларуская літаратурная мова, якая мае багатую шматвяковую практыку пісьмо-вага ўжытку, заслугоўвае таго, каб у новым ты-сячагоддзі атрымаць поўны грунтоўны арфа-графічны збор, у якім адлюстроўвалася б і зама-цоўвалася б нацыянальная спецыфіка, былі б знятыя супярэчлівыя напісанні, і які быў бы вольным ад палітычнага ўмяшання ў моўны працэс.


Жодзінцы

Мастацка-літаратурная імпрэза прайшла ў Жодзінскай гарадской бібліятэцы (Жодзіна, праспект Міру, 21 -загадчыца Тамара Паўлаўна Чарнова) пры адкрыцьці выставы з лапідарнаю назваю "Жодзінцы".

Удзел у праекце ўзялі найперш дваццаць мастакоў і літаратараў, чый жыццёвы або творчы лёс знітаваны з Жодзінам, а прысьвечаная выстава 365годдзю горада, якое будзе адзначацца ў наступным годзе.

На выставе, якая была прапанаваная ўвазе гледачоў 8 кастрычніка 2007 года, экспануюць свае творы мастакі рознага веку і разнастайных стыляў, у размаітых тэхніках і матэрыялах - ад сюжэтнай акварэлі "На аўтазаводзе", напісанай Ігарам Марачкіным яшчэ ў пяцігадовым узросьце, да параднарамантычнага алейнага партрэта заснавальніка горада над Плісою князя Багуслава Радзівіла, створанага мэтрам пэндзля і алоўка Алесем Марай непасрэдна да выставы.

Такія майстры як Мікола і Кастусь Андруковічы, Уладзімір Гладкевіч, Віктар Зайцаў, Аляксандар Ксяндзоў, Уладзімір Славук, Аляксандар Фралянкоў, Сяргей Цігараў, Мікола Шышлоў годна прадстаўляюць беларускае выяўленчае мастацтва як ў блізкім, так і ў далёкім замежжы.

Але ўсіх рэпрэзентаваных жывапісцаў і графікаў яднае павага да землякоў, любоў да роднае зямлі і сыноўняя ўдзячнасць ёй.

На адкрыцці бралі слова Аляксей Марачкін, старшыня Беларускага саюза мастакоў Уладзімір Басалыга, жывапісцы Мікола Андруковіч, Аляксандар Фралянкоў, Уладзімір Ксяндзоў, гісторык Галіна Аніскевіч.

Гаварылася пра творчыя здабыткі і планы на перспектыву, пра тое, што неабходна выдаць па выніках імпрэзаў (а выставу мяркуецца паказаць таксама ў Полацку, Лагойску і Менску) літаратурнамастацкі альбом, а таксама пра тое, што даўно ўжо насьпела патрэба адкрыць у горадзе мастацкую галерэю.

Мастак, літаратар і выдавец Уладзімір Сіўчыкаў падзякаваў гаспадынямбібліятэкаркам, якія далі мажлівасць разьмясціць экспазіцыю ў іх сьценах, перадаў бібліятэцы кніжкі беларускіх незалежных выдавецтваў.

Мастакі адказалі на пытанні гледачоў (школьнікаў, журналістаў, бібліятэкараў, настаўнікаў), раздалі ахвотным аўтографы на аддрукаваных адмыслова да выставы запрашальных білетах і плакатах.

Чынны ўдзел у прэзентацыі ўзялі і музыкі - выкладчыкі музычнай школы.

На заканчэнне госьці са сталіцы наведалі жодзінскую мастацкую школу, якую ачольвае адзін з удзельнікаў выставы - жывапісец Аляксандар Сабалеўскі.

Уладзімір Булаўскі.


Л. Дранько-Майсюк: "Беларуская паэзія - свецкая рэлігія прыгожых людзей"

10 кастрычніка адзначыў пяцідзесяцігадовы юбілей паэт Леанід Дранько-Майсюк. На ягоным творчым рахунку паэтычныя зборнікі "Вандроўнік" (1983), "Над пляцам" (1986), зборнікі вершаў і эсэ "Тут" (1990), "Акропаль" (1994), "Стомленасць Парыжам" (1995), "Гаспода" (1998), "Паэтаграфічны раман" (2002), "Вершы. Каханне. Проза" (2003), кніга саты-рычных апавяданняў "Пра тое, як я…" (1992). З паэтам гутарыць Міхась Скобла.

- Леанід, вельмі сво-еасаблівы падарунак да тва-йго пяцідзесяцігоддзя зрабіла Міністэрства адукацыі. Тваё імя знікла са школьных праграмаў па літаратуры - разам з імёнамі Ўладзіміра Някляева, Вольгі Іпатавай, Святланы Алексіевіч, іншых пісьменнікаў. Цябе гэта ве-льмі засмуціла?"

- Нічога, не памрэм, будзем жыць і з гэтым. Я хацеў бы гэтую складаную праблему вывесці за межы майго імя і сказаць пра тое, што колькасць гадзінаў, якая адведзена ў нашых навучальных установах на вывучэнне беларускай мовы і літаратуры, вельмі і вельмі малая. Нам часам ка-жуць, што дзеткам цяжка даецца аб'ёмная навучальная праграма. Паводле гэтай логікі, скарачаецца сваё, павяліч-ваецца чужое, і дзеткі з першага класа вывучаюць не беларускую, а, скажам, ангельскую мову.

Са школьнай праграмы па беларускай літаратуры ўвогуле нельга выкрэсліваць ніводнага пісьменніка, бо ў кожнага пісьменніка ёсць твор, які павінен вывучацца ў школе. Нельга замяняць імя на імя, трэба імя дадаваць да імя. Сучасная наша літаратура развіваецца, яна маральна і эстэтычна багатая, і яе ў поўным аб'ёме павінны ведаць школьнікі. Павінен існаваць баланс паміж неабходным і патрэбным. Колькі гадзінаў адведзена на вывучэнне, скажам, кампутарнай тэхнікі, столькі ж гадзінаў павінна быць адведзена і на вывучэнне беларускай мовы і літаратуры.

- Ці патрабуе твой новы твор неадкладнай су-стрэчы з чытачом ці слуха-чом? Я чытаў, што Восіп Мандэльштам, калі не меў паблізу сяброў ці знаёмцаў, тэлефанаваў у ГПУ свайму следчаму, які яго дапытваў, "вёў" яго, і дэкламаваў яму новыя вершы. А як з гэтым у цябе?

- Даволі працяглы час я не думаў пра свайго чытача. Мне вельмі падабаўся сам працэс пісьма, і я складаў вершы нібыта для самога сябе. Аднак абставіны прымусілі мяне паверыць у незвычайнае: аказваецца, ёсць людзі, і іх дастаткова многа, якія цябе, менавіта цябе, чытаюць. І з нейкага моманту я зразумеў, што нельга і надалей не ўлічваць думкі і пачуцці гэтых людзей. Што літаратура дзейс-ная тады, калі мае свайго актыўнага чытача. Гэта зусім не значыць, што ў сваёй творчасці я стаў падладжвацца пад нейчы настрой, але я пачаў "адрасаваць" свае вершы, свае апавяданні тым прыхільнікам прыгожага пісьменства, якім мае творы неабход-ныя. Прызнаюся, занятак гэты спрыяе натхненню.

Ёсць у мяне проза, надрукаваная ў 15-м нумары часопіса "Дзеяслоў", называецца яна - "Анёлак і я". Гэта і ёсць узор ад-раснай творчасці. Уво-гуле, улічваючы абставі-ны, у якіх апынулася беларуская мова, творы, напісаныя на ёй, павінны ісці па апостальскіх сцеж-ках - гэта значыць, дахо-дзіць да кожнай душы".

- Пытанне толь-кі - колькі такіх душаў павінна быць. Нядаўна кумір "шасцідзесятнікаў" Яўген Яўтушэнка паабяцаў ізноў сабраць цэлы ста-дыён прыхільнікаў паэзіі, як гэта адбывалася ў гады ягонай маладосці. А ці магчымы ў нас у Беларусі масавы ўсьплёск цікавасці да паэзіі?

- На жаль, статыстычна пацвердзіць колькасць аматараў паэзіі немагчыма. Але масавы ўсплёск цікавасці да паэзіі магчымы. Калі мы кан-чаткова атруцімся псеўдамастацтвам, якое пануе сёння, калі мы зразумеем, што кніга не падлягае замене ніякай электроннай версіяй, калі мы адкі-нем культ коміксаў, падробак, пераробак, усялякіх падмалёвак і падтанцовак… Калі мы выпрацуем законы, паводле якіх будуць карацца "дзеячы", дзейнасць якіх накіравана на тое, каб забяспечыць школьныя бібліятэкі скарочанымі варыянтамі класічных твораў… Урэшце, калі мы здолеем прапанаваць грамадству заместа культу жывата культ розуму.

Вось тады, я ўпэўнены, паэзія вернецца ў вялікія аўдыторыі. Працэс гэты няпросты і даволі доўгі, але я веру: не адзінкі, а сотні і тысячы бу-дуць слухаць паэтаў. Беларуская паэзія па сутнасці сваёй народная, яна не можа заста-вацца на хісткіх эстрадках пэрформансаў ці на старонках піжоністых выданняў, наклад якіх сарамліва прыкрываецца лічбай 299. Беларуская паэзія - свецкая рэлігія прыгожых людзей, памятайма пра гэта!

- А якая самая масавая аўдыторыя, перад якою табе даводзілася выступаць з чытаньнем вершаў?

- Пяцьсот, а можа, і ўсе шэсцьсот удзячных слухачоў слухалі вершы ў Мастах. Вельмі шмат людзей было ў 1997 годзе на маёй творчай веча-рыне ў сталічнай філармоніі. Вялікая аўдыторыя была на "Славянскім базары". Маладзечанскі фестываль песні і паэзіі можна згадаць.

- А згадай самую нешматлюдную залу.

- Самыя нешматлюдныя залы ў Еўропе. У Парыжы мяне слухалі дзесяць чалавек, у Мадрыдзе - пяць, у Лісабоне - тры.

- Значыць, выступаць трэба дома… Апошнім ча-сам ты пішаш і прозу. І мне тут хочацца згадаць лібі-мага намі абодвума Міхася Стральцова: "Люблю я прозы дух цвярозы, яе густы зям-ляны дух. Яна і жартам, як сур'ёзам, карчы варочае за двух". А вось мне здаецца, што мастацкія магчымасці паэзіі значна большыя, чым-ся прозы, - пагадзіся .

- Ёсць і іншая думка. Кажуць, што ў прозы шырэй-шае дыханне. Аднак жа і ў паэзіі дыханне не менш аб'ём-нае. Згадайма "Новую зямлю", "Сымона-музыку", альбо дзве апошнія, абсалютна цудоўныя паэмы Ўладзіміра Някляева "Паланэз" і "Ложак для пча-лы". Гэтыя творы сведчаць, што глыбіня і вышыня паэтычныя - бязмерныя.

У Літаратурным інстытуце мяне вучылі, што паміж паэзіяй і прозай няма ніякай розніцы, хіба што розніца існуе ў рытме. У прозы ён менш акцэнтаваны. У 1989 годзе Галіна Булыка пазнаёміла мяне з маскоўскім паэтам Юр'ем Кузняцовым. Ён тады гас-цяваў у Менску. І вось частую я ў сябе дома вялікага расейскага паэта кавай (дарэчы, ад гарэлкі ён адмовіўся) і пытаюся: "А чаму вы, Юры Палікарпавіч, не пішаце про-зу?" Ён адказвае: "Уся мая проза ў маёй паэзіі".

І ўсё ж ёсць, скажу так, тэмы ўласна празаічныя. І кожны паэт мусіць напісаць кніжку добрай практычнай прозы - ад светлага дэтэктыву да дапаможніка, напрыклад, па пчалярстве ці агародніцтве.

- Ведаю, што ты апошнім часам працуеш над тэмай "Антон Луцкевіч і Давыд-Гарадок". Што ў выніку павінна атрымацца?"

- У выніку павінна атрымацца аповесць-п'еса. Яна будзе называцца "З Вільні ў Давыд-Гарадок, і з Давыд-Гарадка ў Вільню". Дзякуючы Анатолю Сідарэвічу, ягонай стараннай, высокапрафесійнай працы па вяртанні вялікай спадчыны Антона Луцкевіча, дзякуючы Сяргею Дубаўцу, ягонаму аналітычнаму мастацтву, праз якое эпоха Луцкевіча наблізілася да мяне, дзякуючы клопату прафесара Ўладзіміра Міхнюка і сапраўднага паэта архіўнай прасторы Віталя Скалабана, я адчуў, што мушу напісаць сваю прозу пра дырэктара Беларускага музэя ў Вільні Антона Луцкевіча.

Менавіта ў такой якасці ён прыехаў у 1936 годзе ў Давыд-Гарадок, каб даследаваць дубовыя труны, якія былі знойдзены падчас будаўніц-тва царквы на Замкавай гары. Антон Луцкевіч навукова даказаў, што ў гэтых дубовых саркафагах пахаваны давыдгарадоцкія князі, і самі саркафагі знаходзіліся ў культурным слоі зямлі дванаццатага стагоддзя.

Я веру, што неўзабаве наша грамадства па-сапраўднаму ацэніць дзейнасць Антона Луцкевіча. У Менску яму абавязкова будзе пастаўлены помнік, адчынены музей. Без Антона Луцкевіча не было б Беларусі як дзяржавы!

- Леанід, жыў-быў такі японскі мастак Кацусіка Хакусай - аўтар вядомага альбому "Трыццаць шэсць відаў Фудзіямы". Ён пісаў у розных манерах, і кожнага разу, мяняючы манеру, мяняў і сваё імя. І такіх перыядаў у ягоным жыцці было больш за трыццаць. А ў цябе патрэбы ў псеўданіме ніколі не ўзні-кала?

- Я ніколі не карыстаўся псеўданімамі. Ёсць такі панятак - гетэранімія, гетэранімны - азначае "рознаіменны". Нашы паэты, нашы класікі любілі па неабходнасці (сацыяльнай і палітычнай) мастацтва гетэраніміі. Успомнім шматлікія псеўданімы Якуба Коласа, Канд-рата Крапівы, Францішка Багушэвіча, Цёткі... Літаратура - занятак небяспечны, і таму аўтар звычайна прыкрываў сваё сапраўднае прозвішча выдуманым імем. А яшчэ, каб стварыць уражанне, што, напрыклад, ён, Францішак Багушэвіч, у мастацкім пісьменстве не адзін.

Варта тут згадаць і вялікага партугальскага паэта Фернанда Пэсоа, сапраўднага караля рознаіменнасці. У яго былі дзясяткі і дзясяткі псеў-данімаў. Кожны свой рукапіс ён падпісваў новым прозвішчам, даваў гэтаму прозвішчу біяграфію і, па сутнасці, ствараў новага пісьменніка. Псеўданім, нават расшыфраваны, заўсёды мае адценне таямнічасці.

- 6 кастрычніка ў Беларусі адзначаўся Дзень архівіста. Ці збіраеш ты архіў, ці згодны з Барысам Пастарнакам, які пісаў: "Не надо заводить архива, над рукописями трястись"?

- Мы - краіна расця-рушаных, а то і, наогул, згубленых архіваў. Мы - прастора кепска вывучаных архіваў. Таму ўсё тое станоўчае, што робіцца ў галіне архівістыкі, у мяне выклікае вялікую павагу. Сяргей Шупа сабраў два вялікія тамы архіваў БНР. Гэтая праца заслугоўвае ордэна Ганаровага Легіёна. Вельмі плённа працуе даследчык Ві-таль Скалабан. Дакументалістыка робіць мастацкае мыслен-не дысцыплінаваным, дапама-гае пазбягаць фантазійных выкрунтасаў.

Я збіраю архіў, але пад замком не трымаю. Маім фота-архівам карыстаюцца журналісты (асабліва іканаграфіяй 1930 гадоў), а мае рукапісы паступова пераходзяць на захаванне ў Музей гісторыі беларускай літаратуры.

- Днямі з Віцебска прыйшла навіна - тамтэйшыя ўлады загадалі ў гарадскіх кнігарнях гандляваць цыга-рэтамі. І кніжныя стэлажы стаяць поруч з цыгарэтнымі. Як табе падабаецца гэткае суседства?

- Павінна быць культура гандлю, і прадаваць цыгарэты ці віно поруч з кнігамі - няправільна. Так быць не павінна. Памятаю, як на пачатку 1990-х гадоў пачалі знікаць бібліятэкі, іх забіралі пад кабінеты, усялякія дзела-выя ўстановы. У нашы дні знікаюць кнігарні. Вось пра-давалі кнігі ў падземным пераходзе станцыі метро "Кастрычніцкая", а цяпер там прадаюць віно. Літаральна на маіх вачах зьнікла кнігарня "Ноты", яна была на вуліцы Леніна - цяпер там крама па продажы мабільных тэлефонаў (далькажыкаў). Сённяшняя офісна-глянцавая цывілізацыя засоўвае кнігарні ў цёмны кут, і пакуль яна перамагае. Спадзяюся, такі стан рэчаў часовы, фатальных на-ступстваў ня будзе. Кнігарні выжывуць гэтак жа, як выжылі цэрквы.

- Ёсць такая прырод-ная з'ява - балотны агонь, агонь, які гарыць пад зямлёй, у залежах торфу. Наверсе яго тушаць, заліваюць вадой, але ў глыбіні ён недасягальны. Мне здаецца, балотны агонь - добрая метафара беларус-кай культуры. Мы ж - людзі на балоце. Як доўга культура можа існаваць ва ўмовах падзем'я? Усё ж прыток свежага паветра любому аг-ню патрэбен, у тым ліку і творчаму.

- Каранёвая сістэма беларускай культуры вельмі глыбокая. А агонь не толькі спапяляе, не толькі спальвае, агонь - асвятляе, агонь грэе. Я думаю, што згаданы табою невынішчальны балотны агонь сагравае і асвятляе наш шлях у нашу нацыянальную будучыню.


Сустрэча са старшынём ТБМ

4 кастрычніка 2007 года ў Салігорску, у офісе Салігорскай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, які з нядаўняга часу размясціўся на дзяватым паверсе гасцініцы "Алеся", адбылася сустрэча з беларускім гісторыкам, старшынём грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" Алегам Анатолевічам Трусавым.

Сваю сустрэчу Алег Трусаў пачаў з паведамлення аб тым, як цяжка дастаўся офіс для Салігорскай гарадской арганізацыі ТБМ.

- Каб дабіцца офіса ў Салігорску для гарадской арганізацыі ТБМ спатрэбілася каля года. Мы дайшлі да вышэйшых уладных структур краіны, да Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь. І толькі тады справа зрушылася з месца. Калі доўга і моцна грукацца ў дзверы, то яны абавязкова адчыняцца. Цяпер сябрам Салігорскай арганізацыі ТБМ неабходна абсталяваць свой офіс і брацца за справу на ніве адраджэння беларускай мовы.

Алег Трусаў коратка расказаў аб дзейнасці ТБМ на Беларусі, аб цяжкасцях на шляху развіцця беларускай мовы ў грамадстве. Ён правёў канкрэтныя прыклады з адраджэнцкай працы сяброў ТБМ, якія прыкладваюць шмат намаганняў дзеля адраджэння роднага слова ў сферы са-цыяльна-грамадскага жыцця. Добрым словам Алег Трусаў памянуў і перашую старшыню Салігорскай арганізацыі ТБМ настаўніцу Марылю Мацукевіч, якая ўзначальвала яе доўгі час, пачынаючы з 1990 года.

- Каб адрадзіць беларускую мову неабходна нам самім пераходзіць на яе, паўсямесна размаўляць і пісаць на ёй, - сказаў Алег Трусаў.

Затым Алег Трусаў расказаў аб кірунках дзейнасці грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" і адказаў на шматлікія пытанні сяброў ТБМ.

Потым узяў слова старшыня Салігорскай гарадской арганізацыі ТБМ Віталь Дзінгілеўскі, які паведаміў удзельнікам сустрэчы аб бліжэйшых планах работы арганізацыі.

- На сённяшні дзень у офісе Салігорскай арганізацыі ТБ.М з мэблі ёсць толькі шафа, стол і два крэслы. Таму ўдзельнікі сустрэчы, якіх было крыху больш за 20 чалавек, сядзелі на падлозе ці стаялі каля уваходу ў памяшканне.

Сустрэча з Алегам Трусавым доўжылася каля трох гадзін. Познім вечарам ён пакінуў Салігорск.

Удзельнік сустрэчы, сябар ТБМ, Уладзімір Масакоўскі.


Алесю СЯДЗЯКУ - 50

Нарадзіўся Сядзяка А.Г. 4 кастрычніка 1957 г. Скончыў адну з менскім школ на выдатна. Вучоба на фізічным факультэце БДУ (атрымаў дыплом у 1979 г.). Аспірантура і праца ў Інстытуце цепла і масаабмену Акадэміі навук (1979 - 1984). Вайсковую службу праходзіў Алесь Генадзевіч камандзірам звязу выведкі ў Петрапаўлаўску-Камчацкім.

Затым шэсць гадоў працаваў настаўнікам фізікі ў СШ № 2 г. Менска (да 1990 г.). У 1989 яшчэ закончыў гадзічныя курсы ЮНЕСКА англійскай і французскай моў у Маскоўскім педінстытуце. Здарыўся выпадак (1990 - 1991) выкладаць фізіку на англійскай мове (хоць на пачатку меркавалася на французскай) у тэхнічнай школе г. Мошы ў Танзаніі (Афрыка).

На радзіме давялося працаваць загадчыкам аддзела замежнага досведу Беларускага навуковаметадычнага цэнтра Міністэрства адукацыі і намеснікам дырэктара школы/гімназіі № 20 г. Менска, якая ў шэрагу першых набыла стутус роднамоўнай. Затым быў прызначаны ў 1994 годзе дырэктарам СШ №2 г. Менска, дзе пачаў адразу рабіць набор толькі ў класы з беларускай мовай навучання. Адкрылася і іншая спецыялізацыя - паглыбленае навучанне французскай мовы. А была яшчэ і англійская. Дзеля лепшага засваення замежнай мовы школьнікамі арганізаваў штогадовыя паездкі ў гарады Францыі. Непасрэдны кантакт беларускіх дзяцей з аўтэнтычнымі носьбітамі вывучанай мовы, жывое судакрананне з багацейшай еўрапейскай культурай пачало прыносіць поспехі. Выхаванцы актыўна ўдзельнічалі ў розных франкамоўных конкурсах, што праводзіліся ў сталіцы Беларусі, дзе шліфаваўся досвед і трывалыя веды, якія ў сваю чаргу прыносілі дзецям радасць перамогі і надзею на будучыню.

Прызнанне заслуг прыйшло і да кіраўніка творчага настаўніцкага калектыву. Урад Францыі ў 2001 годзе ўзнагародзіў упершыню ў Беларусі чалавека ордэнам Акадэмічных Пальмаў за арганізацыю культурных і адукацыйных абменаў. Тады ім мог быць толькі Алесь Сядзяка.

Маці - медык ведае родную мову, бацька - таксама карыстаўся ёю. Малодшы брат - лаўрэат прэміі Ленінскага камсамолу, фізік, працуе за мяжою. Для Алеся прыняцце нацыянальнага адраджэння было натуральнай з'явай. З самага пачатку стварэння Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай школы" (1996 г.) выбіраецца першым намеснікам старшыні. У свой час узначальваў Раду дырэктараў менскіх школ. Валодае патрэбнымі арганізатарскімі навыкамі. Асабліва гэта праявілася ў 1999 годзе пры правядзенні ТБШ на базе СШ №2 рэспубліканскага конкурса творчых вучнёўскіх прац "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай...", арганізацыя ўдзелу ў міжнародным фестывалі ў Францыі (Interfolk) фальклорных калектываў: Мётчанскай сярэдняй школысада Барысаўскага раёна (2004 г.); народнага ансамбля песні, музыкі і танца "Рэй" БДПУ (2006 г.) і інш.

Мае здольнасці публіцыстычнымі сродкамі данесці чытачу важную думку, аргументуючы прыкладамі з гісторыі і сусветнай культуры. Ёсць працы, якія раскрываюць Аляксандра Генадзевіча як грамадскага дзеяча, фізіка, астранома, метадыста: Новы погляд на месца Плутона: кропка альбо не? // Фізіка ў школе. 2006.

Мне даводзілася таксама наглядаць працу свайго намесніка ў Польшчы, Германіі і Францыі ў якасці настаўніка, перакладчыка, экскурсавода, арганізатара. Яна была звязана з вучэбнавыхаваўчай дзейнасцю зачыненага Гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа. Асабліва тут, на маю думку, выразна і поўна праяўляецца сапраўдны талент Алеся.

Алесь Лозка.


Юбілей Таісіі Мельчанкі

МЕЛЬЧАНКА Таісія Васілеўна (н. 15.10.1947, в. Маркавічы Гомельскага р-на), бел. пісьменніца. Скончыла Гомельскі ун-т (1970). У 1971-97 настаўнічала. Друкуецца з 1963. Звяртаецца да гісторыі народа, складаных праблем сучаснасці, чарнобыльскай бяды, тэм смерці і бяссмерця, ролі паэта і паэзіі ў жыцці (паэтычныя зб-кі «Бацькоўскі дом», 1989; «Званок у верасень», 1992; «Каласы болю», 1994; «Добры знак», 1997; «Бярэста памяці», 1998). Выдала зб. перакладаў сусветнай л-ры «Сябрына» (1998). 3 1988 выступае і як празаік, раскрывае маральна-этычныя і сямейныя праблемы.

Таіса Мельчанка

Летапіс часу


Аб Беларусі летапісы піша,

Нібы манах, сівы ад стрэсаў час,

Таму і ўваскрасае наш Францішак,

Яе абараняе ад абраз.


Імперскую не раз трусіў карону.

Было нялёгка вою аднаму.

Прысуд смяротны нават пасля скону

Выносілі бязлітасна яму.


Ды мову "людску" вынішчыць няможна,

Хоць вырывай з карэннем, хоць сячы !

Сваё пяро ён не хаваў у ножны,

Каб спадчыннае ўсё - ткі зберагчы.


І мова на этапах не сканала.

Яе не задушыла і турма.

Была ў пятлі. Наўколенцы не стала,

Таму паўмёртвым выжыць памагла.


Чума зняверы Беларусь калыша,

Няўрымслівы таму сівее час.

У гістарычны летапіс упіша

Не лепшую старонку ён пра нас.


Дарагі ўзор

Паслаў Гасподзь рабінавую ночку,

І думкі ткуцца, нібы ручнікі.

Радзіма ўжо ў валошкавым вяночку

Глядзіць у глыб стагоддзяў з-пад рукі


І гэты скарб мне дарагі і мілы.

Бо спадчынаю стаў даўным - даўно.

З яе крыніцы чэрпаю я сілу,

Каб толькі не фальшывіла пяро.


Яе бяссмерце ў куфары і скрыні,

Дзе посцілка, набожнік, андарак.

Была прабабка першаю майстрыняй -

Ніхто ж у вёсцы ткаць не ўмеў вось так.


Не выблеклі ж узоры і ад часу,

І не сатлела дзіва - палатно.

Гісторыя не амярцвее наша,

Карэннямі ўрастаючы ў сяло.


Як не змяніць у тыдні дзён парадак,

Гісторыю не можна падмяніць.

І памяць векавечнаю лампадай

Са святасцю паціхеньку гарыць.


Спраду са слоў я не адну ніціну,

Штось дарагое сэрцайку сатку.

А на світанні любая Айчына

На бел-чырвоным стане ручніку.


Гародня: аднаўленне Фары Вітаўта, Палаца Радзівілаў і ратушы магчымае

Председателю общественного объединения

«Общество белорусского языка

им. Ф. Скорины»

Трусову О. А.

ул. Румянцева, 13, 220000, г. Минск

Гродненский областной исполнительный комитет

Гродненский городской исполнительный комитет рассмотрел Ваше обращение, направленное в Гродненский областной исполнительный комитет, по вопросу реконструкции объектов на территории исторического центра г. Гродно.

Исторический центр г. Гродно включен в Государственный список историко-культурных ценностей Республики Беларусь. Работы на территории исторического центра проводятся в соответствии с Законом Республики Беларусь «Об охране историко-культурного наследия»; «Правилами застройки исторического центра г. Гродно», утвержденными решением Гродненского горисполкома от 08.12.2003 г. № 993; а также проектом «Детальный план регенерации застройки исторического центра г. Гродно (корректировка)», разработанным ведущим республиканским институтом НПРУП «БелНИИПградостроительства» в 2005 г. и согласованным Министерством культуры Республики Беларусь (заключение от 29.12.2005 г. № 01-05/643).

Проект «Реконструкция площади Советской с транспортными подходами в г. Гродно» разработан на основании решения Гродненского городского исполнительного комитета от 26.12.2001 г. № 1028, согласован Министерством культуры Республики Беларусь (заключение от 30.12.2005 г. № 01-05/651), получил положительное заключение Государственной вневедомст-венной экспертизы при Гродненском облисполкоме (заключение от 06.04.2005 г. № 648-4/2005).

При разработке проектной документации и проведении строительных работ на площади Советской были приняты меры по максимальному сохранению и консервации фундаментов исторических зданий. Параллельно со строительными работами научно-исследовательской археологической лабораторией при Гродненском госуниверситете им. Я. Купалы в зоне реконструкции проводились археологические раскопки и постоянный археологический надзор.

Министерством культуры Республики Беларусь в соответствии с Законом «Об охране историко-культурного наследия» (ст. 50) институту Гродногражданпроект» выдано разрешение от 06.05.2006 г. № 01 -08/231 на проведение научно-исследовательских (археологических) исследований с назначением ответственным за сохранность территории научного руководителя объекта - архитектора Захарчука А.Б.; ответственным за фиксацию и сохранение находок - доцента кафедры археологии и этнографии УО «Гродненский государственный университет им. Я. Купалы» Семенчука Г.Н. Разрешение на проведение археологических обследований Семенчуком Г.Н. получено также в «Институте истории Национальной Академии наук Беларуси» № 1671 от 04.05.2006 г.

Основные работы по благоустройству площади имели плоскостной характер. Земляные работы проводились в объеме, необходимом для прокладки инженерных сетей, в обход сохранившихся фундаментов. Новые сети прокладывались по существующим трассам, а также по коридорам исторически сложившихся улиц.

В ходе ведения строительных работ институтом «Гродно­гражданпроект» принимались оперативные меры реагирования с выполнением необходимой корректировки проектной документации. Так, в связи с обнаружением не обозначенных на историческом опорном плане фундаментов Западного флигеля дворца Радзивиллов, была проведена их консервация и внесены изменения в чертежи подземного перехода. В результате выполненных работ площадь освобождена от интенсивного кольцевого движения транспорта. Сейчас ее центральная часть всецело отдана пешеходам. Работы по реконструкции Советской площади не носили радикального характера, что позволяет при благоприятных экономических условиях восстановить утраченные архитектурные объекты на ее территории (ратуша, Дворец Радзивиллов, Фара Витовта) .

В настоящее время проводятся работы по реконструкции объектов Архирейского подворья, бывшего комплекса дворца администратора XVІII в., с воссозданием по историческим материалам домовой церкви в одном из флигелей дворца. Заказчиком на ведение работ является Гродненская епархия Белорусской православной церкви. Учитывая, что большинство подлинных частей здания пришло в неудовлетворительное состояние, основной несущий остов здания согласно заключения специалистов был признан аварийным, применение методов инженерного укрепления не имело смысла. В связи с этим было принято принципиально обоснованное решение - выполнить разборку здания с последующим его восстановлением по детальным обмерочным чертежам (письмо Министерство культуры Республики Беларусь от 21.06.2007 г. № 11-01-07/249). Проектная документация разработана на основании реставрационного задания, утвержденного Министерством культуры Республики Беларусь от 09.11.2006 г. № 11-01-03-87, разрешения на право проведения работ на историко-культурных ценностях от 17.10.2006 г. № 01-08/437, физико-химических исследований, выполненных УП «Проектреставрация», решения Белорусской республиканской научно-методической рады по вопросам историко-культурного наследия при Министерстве культуры Республики Беларусь от 19.04.2007 г. № 130 и согласована научным руководителем - архитектором Счастной Е.В., которая определена ответственной за сохранность историко-культурной ценности. По проектной документации получено положительное заключение Министерства культуры Республики Беларусь от 25.07.2007 г. №11-01-05/452.

Председатель A.M. Антоненко.


Дзе была ў 1362 годзе бітва войска Вялікага Княства Літоўскага-Беларускага з татарамі: на Снівадзе ці Сінюсе?

"Наша слова" не аднойчы друкавала матэрыялы, прысвечаныя бітве 1362 года войскаў Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам Вялікага князя Альгерда з татарамі на тэрыторыі Ўкраіны, якая фактычна скінула ардынскае ярмо з украінскага народа. Сёння ў рэдакцыю паступілі два новыя артыкулы на гэтую тэму, якія мы прапануем нашым чытачам.

Пазнайце ісціну, і ісціна зробіць вас вольнымі.

Iаан (8:32). Новы Запавет.

Першыя ўпамінанні пра бітву на Сініх Водах, а дакладней пра бітву на Сніва-дзе, сустракаюцца ў пісьмовых помніках ХІУ-ХУІ ст.ст. Мы прапануем параўнальны аналіз першакрыніц і далейшых напрацовак даследчыкаў розных часоў.

Варта зазначыць, што пры даследваннях першакрыніц абавязкова трэба ўлічваць аўтарства, час і месца іх напісання. Таму што "складанне летапісаў (і перапрацоўка - М. Л.) было справай палітычнай, і летапісцы выражалі інтарэсы і ідэйнапалітычныя імкненні пэўнага сацыяльнага асяроддзя".(1) "Рукой летописца - писал А. А. Шахматов управлял в большинстве случаев не высокий идеал далекого от жизни и мирской суеты благочестивого отшельника, умеющего дать правдивую оценку событиям и лицам и оценку религиозного мыслителя, чающего водворения царства божия в земной юдоли, рукой летописца управляли политические страсти и мирские интересы".(2) Зыходзячы з гэтага, разгледзім дайшоўшыя да нас тэксты з першакрыніц. Кароткая характарыстыка першакрыніц дазволіць выявіць і патлумачыць некаторыя іх асаблівасці і адрозненні.

1. Першакрыніцы.

Звестка аб падзеях 1362 года ўпершыню сустракаецца ў "Летапісцы Вялікіх князёў літоўскіх", напісаным невя-домым аўтарам у канцы 1420-х гадоў у Смаленску. Паколькі гэты летапісец складаўся як хвалебны вялікаму князю лі-тоўскаму Вітаўту, то звесткі пра вялікага князя Альгерда і яго перамогу над татарамі пададзены сціпла. У перакладзе са старабеларускай В. Чамя-рыцкага гэта гучыць так:

"Калі князь вялікі Альгерд быў гаспадаром у Літоўскай зямлі, пайшоў ён у Поле з літоўскім войскам і пабіў татараў на Сіняй Вадзе, трох братоў, ханаў Хачыбея, Кутлубугу і Дзімірыя. Гэтыя тры браты, татарскія ханы, былі отчычамі і дзедзічамі Падольскай зямлі. Ад іх імя кіравалі атаманы, і баскакі, прыязджаючы ад гэтых атаманаў, збіралі з Падольскай зямлі даніну. Брат жа вялікага князя Альгерда князь Карыят трымаў тады Ноўгарадок Літоўскі, і былі ў яго чатыры сыны: князь Юрый, князь Аляксандр, князь Канстанцін і князь Фёдар. І тыя князі Карыятавічы, тры браты, князь Юрый, князь Аляксандр і князь Канстанцін, з Альгердавага дазволу ды з дапамогай Літоўскай зямлі пайшлі ў Падольскую зямлю. У той час у Падольскай зямлі не было ніводнага горада, ні з дрэва будаванага, ні з каменю мураванага, і тады тыя князі Карыятавічы, прыйшоўшы ў Падольскую зямлю, увайшлі ў прыязнь з атаманамі і пачалі бараніць Падольскую зямлю ад татараў і баскакам перасталі даваць даніну. Спачатку [Карыятавічы] знайшлі сабе высокае ўмацаванае месца на рацэ Смотрыч і пабудавалі [там] горад Смотрыч. У іншым жа месцы, у гары, жылі манахі, і яны ў тым месцы пабудавалі горад Бакоту. Аднойчы ім давялося загнаць шмат аленяў на той востраў, дзе зараз знаходзіцца месца Камянецкае, і, павысекшы лес, [яны там] горад Камянец пабудавалі. І з таго часу [Карыятавічы] усе падольскія гарады заснавалі і ўсёй Падольскай зямлёй завалодалі"(3)

Гэты "Летапісец…" "збярогся ў розных спісах (Віленскім, Слуцкім, Красін-скага і інш.). Паслужыў асновай арыгінальнай часткі "Беларуска-літоўскага летапісу" 1446 г., часткова выкарыстаны польскім храністам Я. Длугашам у "Гісторыі Польшчы". У 16м стагоддзі ўвайшоў у склад 2га беларускалітоўскага зводу ("Хроніка Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага") і "Хронікі Быхаўца", праз якія перайшоў у "Хроніку польскую, літоўскую, жамойцкую і ўсяе Русі" М. Стрыйкоўскага". (4)

У "Хроніцы Быхаўца" гэтыя падзеі (у перакладзе В. Чамярыцкага) апісаны так:

"Вялікі князь Альгерд, сабраўшыся з сіламі сваімі літоўскімі, пабіў на Сініх Водах татараў - трох братоў: Хаджыбея, Кутлубугу ды Дзімітрыя. А тыя тры браты ў Ардзе панавалі і былі дзедзічамі Падольскае зямлі, прызначалі сваіх атаманаў на Падоллі. Тыя атаманы прыбыткі парадкавалі, а да іх прязджалі баскакі татарскія і, у іх даніну беручы, да Арды яе вазілі. Брат жа вялікага князя Альгерда, князь Карыят, трымаў Новагарадок Літоўскі. І было ў яго чацвёра сыноў: князь Юры, князь Аляксандр, князь Канстанцін ды князь Фёдар. І тыя княжычы Карыятавічы, тры браты, з дазволу свайго дзядзькі, вялікага князя Альгерда, рушылі з дапамогаю літоўскаю ў Падольскую зямлю. А ў той час у Падольскай зямлі не было ніводнага горада, ні з дрэва будаванага, ні з каменю мураванага. Тады княжычы, прыйшоўшы ў Падольскую зямлю, запрыязніліся з атаманамі і пачалі бараніць тую зямлю ад татараў, а баскакам даніну аддаваць перасталі. Найперш знайшлі яны сабе моцнае месца на рацэ Смотрычы і там збудавалі сабе горад Смотрыч. У другім месцы, на гары, жылі манахі, і там Карыятавічы заснавалі горад Бакоту. Будучы на ловах, надарылася ім гнаць шмат аленяў на тым востраве, дзе цяпер Камянец ляжыць, і, высекшы лес, змуравалі горад. З таго пачаўшы, усе гарады падольскія паставілі і ўсю зямлю Падольскую занялі." (5)

У "Хроніцы Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага" гэта падзея перададзена так:

" Ольгерд … выправился против татаров в Поля Дикие; тягнули теж з ними и чотыри его сыновци Кориятовичи: Александр, Константин, Юрий, Феодор - Корията, князя новгородского сынове. А гды пришли до Синей Воды, минувши Канев и Черкассы, указался им в полю великая орда з трома цариками на три обозы разделеныи, то есть Котлубая, Катибея, Беккера и Дмитра солтана. То обачивши, Ольгерд, же до войны готовы татаре; разшиковал войско своё на шесть гуфов закривлённых з боков и на чоло розсадивши, абы их татре танцами звыклыми огорнути и стрелами шкодити не могли. А потом з великою запальчивостю татаре град железный з луков на Литву густо пустили, Але им стрэлбою не зашкодили, для порядного ушикования и прудкого разступеня. Литва зас з русю скочила зараз з копиями и шаблями, потыкаючися, чоло им перервали и танцы помешали, другие зас з куш белтами, а звлаша новогорожане з Кориятовичами и валили их з коней, натираючи на них з боков, летали не иначе як снопы от гвалтовного ветру татаре разбурены, а не могучи болш литвь на чоль вытрвати, почали мешатися и утекати по широких полях. Там же цариков их трох: Котлбая, Катибея, Беккера - забито, от Мурзов и уланов побито велми много, трупов тежь татарских полны поля и реки были, стад килкадесят, верблюдов, обозы их, в которых всю маетность звыкли свою татаре з пши на пашу возити» (6)

Звесткі аб гэтай бітве ёсць і ў рускіх летапісах. З канца XIV стагоддзе рускае летапісанне "было пересажено в Москву и здесь пустило прочные побеги». (7) Дзмітрый Данскі першым стаў на грунт, што толькі Масква з'яўляецца спадчыніцай Уладзіміра. Маскоўскія князі лічылі сябе законнымі спадкаемцамі і кіеўскіх князёў: іх зямель, іх агульнарускай улады. Барацьба за кіеўскую спадчыну была барацьбой з Літвой і з Польшчай за рускія землі, але яна была і барацьбой з Ардой. (8)

На пачатку XV ст. у 1409 г. у Маскве пры мітрапаліце Кіпрыяне складаецца звод летапісаў, атрымаўшы назву Троіцкага . Гэты звод увабраў у сябе "Повесць временных лет", наўгародскі, разанскі, смаленскі, цвярскі, ніжнегародскі летапісы і Летапісец вялікі рускі. У ім летапісец упершыню ўключыў звесткі па гісторыі ВКЛ, паколькі і ў ВКЛ былі землі, падпарадкаваныя ў царкоўных адносінах Кіпрыяну. Аўтар даў станоўчую характарыстыку Альгерду, дае гісторыю яго роду, паведамляе аб забойстве Кейстута. Гэта зроблена таму, што ў задачу звода 1409 г. уваходзіла ідэйнае аб'яднанне рускіх зямель, палітычна разрозненых і раз'яднаных. (9) І ўжо тады Масква прэтэндавала на землі ВКЛ, як на "исконно русские". Але аўтар больш прытрымліваецца думкі, што асноўная небяспека для Масквы - татары і полаўцы, і саюз з ВКЛ супраць агульнага ворага неабходны. У повесці аб Тахтамышы галоўная роля ў абароне Масквы ад татар належыць унуку вялікага князя Альгерда - Асцею. Яго гібель зламала супраціўленне Масквы. (10)

Троіцкі летапіс згарэў у 1812 г., але адноўлены па выпісках з яго М. М. Карамзіна. Троіцкі летапіс склаў аснову Сімеонаўскага летапіса (першая палова XVI ст), за выключэннем 1235-1237, 1239-1247, 1361-1364 г. Тэкст пра гэтыя гады быу заменены больш познім !!! (11)

Пры мітрапаліце Фоціі (напэўна ў 1418 г.) складецца больш грандыёзны звод летапісаў, які таксама не захаваўся. У ім ужо пераглядаюцца адносіны паміж Масквой і ВКЛ, таму што мітрапаліт Фоцій быў рашучым прыхільнікам Масквы ў спрэчках з вялікім князем літоўскім Вітаўтам.

Гэта змена бачна ў Рагожскім летапісцы, складанне якога адносяць да 1412 года.

"Въ лето 6871... Того же лета Литва взяли Коршевъ и сотворишас[я] мятежи и тягота людемъ по всей земли. Toe же осени Ольгерд Синю воду и Белобережіе повоевалъ." (12) - сведчыць тэкст, які выкарыстоўвае звесткі з 1328 па 1375 г.г. з цвярскога летапіса, злучаныя з звесткамі, блізкімі да Сімеонаўскага. (13)

Змена адносін да ВКЛ вызначаецца ў тым, што "Литва…сотворишася мятежи и тягота людемъ по всей земли». А ў повесці аб Тахтамышы Маскву абараняюць самі гараджане, у аповяд уведзены новы герой, суконнік Адам, які забіў важнага татарскага князя з самастрэла, а князь Асцей ўжо не выступае абаронцам Масквы ад Тахтамыша.. (14)

Летапісны зборнік, называны Патрыяршым ці Ніканаўскім летапісам, складанне якога адносіцца да 1539-1542 г.г, сведчыць:

"Въ лето 6871... Того же лета Литва взяша Коршеву. Того же лета князь великій литовскій Ольгерд Гедименович Синюю воду и Белoбepeжiє повоева." (15)

Узнікненне Патрыяршага спіса прыпісваецца ўрадавай ініцыятыве Івана Грознага. (16) " Широко развернутое при княжеском дворе и митрополичьей кафедре в Москве, а также а Твери, Новгороде, Пскове, Устюге, оно [летапісанне - М. Л.] достигло своей вершины в "лицевой", украшенной более чем 16 тыс. Цветных миниатюр хронике Ивана Грозного. Он, видимо, сам редактировал летописи и был незаурядным писателем." (17)

Густынскі летапіс канкрэтызуе імёны ардынскіх ханаў і расказвае аб княжанні ў Кіеве сына Альгерда - князя Уладзіміра.

" В лето 6870... В тіі лето Ольгерд победи трех царков Татарских из ордами их, си єсть, Котлубаха, Качзея, Дмитра; и оттоли от Подоля изгна власть Татарскую. Сей Олгерд и иныя Рускія державы во власть свою пріят, и Kieв под Федором князем взят, и посади в нем Володымера сына своего, и нача над сими владети, им же отци его дань даяху". (18)

У Супрасльскім летапісе яшчэ больш падрабязна апісана гэта падзея:

"Коли господаремь был на литовьскои земли князь великий Олгирд и, шедь в поле с литовьским воискомь, побиль татар на Синей воде, трех братовь: князя Хачебея а Кутлубуга и Дмитрия. А тыи трии браты Татарьское земли, отчичи и дедичи Подольской земли, а от них заведали атамани и боискаки, приеждючи от тыхь атамоновь, имовали с Подольской земли дан. А брат великого князя Ольгирдов держаль Новгородокь Литовьскии, князь Корьять, а у него бьли 4 сьны: князь Юрьи, князь Александр, князь Костяньтинь, князь Феодор. Ино тыи княжятя Коръятевечи три браты: князь Юръи а князь Александр князь Костентин и князь Феодор со князя великого Олгирдовым презволением и с помочию Литовския земли пошли в Подольскую землю. И тогды в Подолской земли не быль ни один город ни деревомь рубленого, а ни каменем будованого. И тогды тые княжята Корятовичи, пришед в Подольскую землю, и вошли у приязнь со атаманы, почали боронити Подольскую землю от татарь и боскакам выхода не почали давати. И напервеи нашли собе твержю на реке на Смотричи, тут пак собе нарядили город Смотрич, а у другомь месте были черници у горе, и в томь месте утонили много оленей в тот остров, кдь ныне Каменское место лежить, и посекши лес город муровали Каменець, а ис того вси Подолски городы умуровали и всю землю Подолскую осели." (19)

Супрасльскі летапіс складзены ў Беларусі і з'яўляецца копіей Талстоўскага (з некаторымі дадаткамі), а Талстоўскі перадае звод летапіса Аўрамкі ў некаторай перапрацоўцы. (20)

"Аўрамкі летапіс" - летапісны звод, складзены ў апошняй чвэрці 15 ст. у Пскове або Ноўгарадзе на аснове больш старажытных рускіх летапісных крыніц. Ахоплівае падзеі да 1469 г. У ім адлюстравана гісторыя Кіеўскай і Маскоўскай Русі, Ноўгарада, часткова ВКЛ. Найбольш каштоўныя і цікавыя матэрыялы за 14-15 ст. У 1495 г. летапісны звод перапісаны ў Смаленску Аўрамкам. Быў распаўсюджаны на Беларусі. На аснове летапіса Аўрамкі ўзнік Віленскі спіс, у канцы якога змешчаны тэкст "Летапісца вялікіх князеў літоўскіх". Звесткамі летапіса Аўрамкі часткова карыстаўся складальнік Супрасльскага летапісу 1-ай па-ловы 16 ст. Надрукаваны ў Поўны зборы т. 16, 1889 г. (21)

І ў 1582 годзе М. Стрыйкоўскі публікую "Хроніку польскую, літоўскую, жамойцкую і всея Русі", у якой апавядае:

"Використавши внутрішні татарсьуі поганські міжусобиці й вбивства, коли билося саме зло, багато руських князів, таких як Симеон 1ванович Тверський i великий князь московський Димитрій, кілька разів розгромивши татарсью війська, скинули зі своєї шиї ярмо, що на їхніx предків 6845 року від створення світу був наклав хан Батий, повернувши попередні вольності.

У той час перекопські й кримські татари володіли Дикими Полями, що широко простяглися далеко за Киевом, та всім Поділлям, що межує з литовськими землями. У них краях, де мешкали русини, вони утримували cвoix баскаків або отаманів, наче старост, котpi збирали з них данину й на свій розсуд розпоряджалися християнами русинами як своіми підданими; частими нападами на литовські володіння чинили великі кривди Ольгердові. Через те 1361 року від народження Христа Ольгерд, уклавши на два роки угоду про мир з прусськими i ліфляндськими хрестоносцями, виправився у похід в Дикі Поля проти татар. 3 ним вирушили також чотири його племінники, сини новогрудського князя Kopiaтa, княжичі Олександр, Костянтин, Юрій та Федір. I коли вони, минувши Канів i Черкаси, дійшли до урочища Сині Води, то побачили в полі велику татарську орду з трьома царками, поділену на три загони. Один загін вів султан Кутлубах, другий очолював КачибейКерей, а третім командував султан Дімейтер. Ольгерд, побачивши, що татари готові до бою, вишикував свoix у шість вигнутих загонів, порізному ix з боків та на чоло розсадивши, так щоб татари, як задумали, не могли ix оточити у звичайних сутичках та заподіяти шкоди стрілами.

Татари з шаленим завзяттям розпочали бій, засипавши литву густим залізним градом з луків, сточили кілька сутичок, але завдали мало втрат через правильний ії шик та швидке маневрування. А литва з русинами враз з шаблями та списами наскочили на них i в рукопашному бою прорвали лобові частини та змішали ім танці півколом, a інші, особливо новогрудці з Коріатовичами, з caмострілів з стрілами наскочили з боків й довгими списами скидали іx із сідел, наче вітер снопи в бурю. Не змігши довше витримати лобового натиску литви, татари почали мішатися та перелякані тікати в розлогі поля. На побоїщі залишилися вбиті три їхні царки: Kyтлу6ax, Качибей (вщ iмені якого назване Качибейським солоне озеро в Диких Полях по дорозі як йти до Очакова) i султан Дімейтер, та разом з ними дуже багато мурз й уланів. Також скрізь по полях i в piкax лежало повно татарських трупів.

Потім після цієї звитяги литва й русини забрали кілька десятків стад коней та верблюдів i багато кошів або o6oзів, в котрих татари, кочуючи, звикли возити з собою усе майно.

Вони звільнили від татар Торговицю, залишки мурів якої ще й сьогодні стоять в гирлі ріки Богу, Білу Церкву, Звенигород i вci поля аж за Очаків, від Києва i Путивля аж до гирла Дону, та виплошили іx аж до Волги, а нших до Кафи й Азова i Криму, в середину Таврії або Перекопу, загнали. Потім з перемогою вони повернулися на Поділля, де в той час, як нинi в Перекопі, теж мешкали татари, підкоривши та поневоливши русинів, ix, що не мали вождів aнi царя, Ольгерд теж легко розгромив та вигнав з Подільського краю, так що ледве мала Ix частина втекла через Дністер над Чорне море i до Перекопу. Вони потім оселилися в Добруджанських степах за Дунаєм на Турецькому гостинцю, котрим i ми іхали через орду тих добруджанських татар біля Облучиці й Cілістрії. Більша частина ix розмовляе слов'янською мовою та займаеться господарством. Нас вони радо приймали i частували виноградом та солодкими кавунами, а коли я ix запитував caмi розповщали, що їхні предки з Поділля були вігнані литвою. Але повернемося до розповіді. Коли Ольгерд одержав славну перемогу над татарами i, очистивши від розбою вci степи, що віддавна належали Киеву, він з частиною добре заслуженого війська повернувся до Литви, а другу частину залишив на Поділл1 на чолі зі своіми племінниками новогрудськими князями Коріатовичами: Олександром, Костянтином i Юріем i доручив ім та дав піад іхню владу i панування вci суміжні з Поділлям руські краіни, бо вони добре заслужилися в тій татарській війні». (22)

Такім чынам, бачым, што дакладнае месца бітвы 1362 года нідзе не ўказана. Таму даследванні гісторыкаў усіх часоў носяць адносна прыблізны характар. Дакладна назваць месца бітвы можна толькі правёўшы раскопкі на мяркаваных месцах . Гэта было зроблена на Украіне ў раёне Таргавіцы. Але станоўчых вынікаў яны не прынеслі. Аб гэтым трохі ніжэй.

Усе летапісы напісаны пасля бітвы не раней, чым праз паўстагоддзя. Усе летапісы тэндэцыйныя, таму што пісаліся з пэўнай мэтай і для пэўных асоб . Таму і становіцца зразумелай блытаніна, якая ёсць у тэкстах.

Рускім летапісцам было не выгадна ухваляць Альгерда і яго перамогу над татарамі, таму што Альгерд вёў палітыку аб'яднання славянскіх зямель у адну дзяржаву - Вялікае Княства Літоўскае, а Масква лічыла, што толькі яна мае на гэта права. Польскія храністы стараліся ўзвысіць ролю Варшавы ў еўрапейскай гісторыі. Таму вялікая роля Вялікага Княства Літоўскага ў еўрапейскай гісторыі прыніжана.

2. Даследванні.

«Русская буржуазная историческая наука сравнительно поздно обратила внимание на изучение истории Великого княжества Литовского, под властью которого продолжительное время находились русские, белорусские и украинские земли.

С. М. Соловьев («История России с древнейших времен») собрал большое количество фактов, знакомящих с историей Литвы, поскольку она была связана с историей Московского государства, но не дал самостоятельного очерка истории Литвы в ее древнейший период. Первым приступил к изучению великого княжества Литовского как самостоятельного государства киевский профессор В. Б. Антонович. В своем исследовании «Очерк истории Великого княжества Литовского до смерти великого князя Ольгерда» В. Б. Антонович впервые показал наличие и борьбу двух «национальных начал» в Великом княжестве. Быстрый рост территории княжества и внешнего могущества Антонович объяснил влиянием русского народа с его старой культурой. Проникновение в Литву соседнего государсва (Польши), гораздо более слабого материально и совершенно чуждого ему по культуре», привело к образованию новых «бытовых и общественных форм выработанных на совершенно чуждых ему началах». Разрыв с русским национальным началом повлек за собой внутреннее его ослабление и дальнейший политический упадок.

Крупнейшее место в изучении истории ВКЛ принадлежит исследованиям М. К. Любавского… В 1910 г. Любавский опубликовал «Очерк истории литовскорусского государства до Люблинской унии включительно». «Очерк» Любавского насыщен богатейшим фактическим материалом и до настоящего времени служит ценнейшим материалом для изучения истории ВКЛ, В частности Любавский отметил преобладающее значение русской народности в ВКЛ и ее культурное влияние на Литву» (23)

В. Б. Антановічу належыць прыярытэт у вызначэнні месца, даты і вынікаў сіняводскай бітвы. (24)

На прыканцы XIX - пачатку XX стагоддзяў гісторыяй ВКЛ актыўна заняўся М. С. Грушэўскі. "З самага пачатку сваёй навуковай дзейнасці М. С. Грушэўскі зарэкамендаваў сябе як паслядоўны прыхільнік і абаронца канцэпцыі В. Б. Антановіча. Ен практычна першы разгледзеў снівадскую праблему разнабакова і на шырокім фоне літоўска-польска-ардынскіх адносін." (25)

Ні В.Б. Антановіч, ні М.С. Грушэўскі дакладна не вызначыліся з месцам бітвы. Яны дапускалі, што Сіняй Вадой магла быць р. Снівада, што цячэ на паграніччы Валыні, Кіеўшчыны і Падолля. (26)

З сучасных гісторыкаў лакалізацыяй даты і месца бітвы займаўся Ф. М. Шабульдо.

З датай - восень 1362 года - варта пагадзіцца. Яна павінна быць прынята канчаткова і ўнесена ва ўсе энцыклапедычныя і навуковыя выданні. Таму што цяпер на Беларусі з'яўляюцца падручнікі для ВНУ і школ з датай - 1363 год.

Што тычыцца месца бітвы, то асноўнай версіяй ім вылучана р. Сінюха на Кіраваградчыне. Мы лічым яе памылковай.

Па-першае, Ф. М. Шабульдо звязвае бітву з татарамі з тым, што "Литва взяли Коршевъ».

Пра ўзяцце "Коршеву" М. С. Грушевскій гаворыць так: "Гэту "Коршеву" некаторыя папраўлялі на "Корчеву" і бачылі ў ёй Керч або Херсанес (Карамзін т.У стар. 8, Дашкевіч Заметкі с. 81, Молчаноўскі Очерк с. 194), што таксама звяязвалася з паходам Альгерда ў паўднёвыя стэпы. (Падолле - У. Ц.). Аднак гэта талкаванне занадта прыблізна, каб на яго падставе рабіць якіясь вывады. Што гэта за "Коршева" застаецца неясным. Заўважу, што у рэестры "рускіх гарадоў" ёсць "Коршевъ на Сосне» (Воскр. 1 с. 240), Але звязваць з ім "Коршеву" 1363 г. можна толькі вельмі гіпатэтычна" (27)

На нашу думку, калі б Коршев браў Альгерд са сваімі войскамі, то і ў летапісе было бы так і запісана. І таму, магчыма, што гэты горад браў якісьці літоўскі князь, а войск Альгерда не было і блізка.

Падругое. Усе даследчыкі сведчаць, што бітва была на Падоллі . А Ф. М. Шабульдо і яго прыхільнікі адносяць бітву на сотні кіламетраў на ўсход ад Падолля, на Кіраваградчыну .

Па-трэцяе. Вынікам перамогі Альгерда над татарамі стала вызваленне Падолля . Як сведчаць летапісы, пасля перамогі над ордамі на Падоллі заснаваны гарады Смотрыч, Бакота, КамянецПадольскі, Вінніца, якія існуюць і цяпер, А на Кіраваградчыне такіх няма. Вельмі дзіўна, што трэба было пасля перамогі яшчэ ісці на захад, каб там засноўваць гарады. І чаму Альгерд пайшоў на захад, пакінуўшы заваяванае Дзікае Поле? Адказ просты. Бітва была на Снівадзе. Асноўныя войскі засталіся на вызваленых землях, а асобныя атрады пагналіся за татарамі рознымі шляхамі. Адзін з іх - на Таргавіцу, дзе і мог адбыцца невялікі бой ля Сінюхі.

Аб сваіх даследваннях і іх выніках прыхільнікі версіі бітвы на р. Сінюха расказваюць у кнізе "Центральна Украіна за доби класичного середновічча: студіі з історіі XIV ст." НАН Украіны. Інститут історіі Украіни. Наук. Ред. Ф. М. Шабульдо, К., 2003,

У "Слове да читачів» указваецца, што сем гадоў, пачынаючы з 1997 г. Кіраваградскі рэгіянальны цэнтр даследаванняў гісторыі Цэнтральнай Украіны Інстытута гісторыі Украіны НАН ажыццяўляў экспедыцыі да сяла Таргавіца на р. Сінюха. Мэтай было адшуканне месца бітвы і вайсковых пахаванняў Х1У ст.

Тады ў 1997-98 г.г. з мэтай звярнуць увагу навукоўцаў і грамадскасці да Сіняводскай бітвы было праведена дзве навуковыя канферэнцыі, выступы з якіх змешчаны ў зборніку. (28)

Вынікі ўсіх даследванняў 1997-2003 г.г падсумаваны дацэнтам А. Брайчанка ў артыкуле "Синьоводска проблема: перспективи комплексніх краезнавчих досліцжень». (29) Разгледзім іх і выкажам свой погляд па раздзелах.

Вусная народная творчасц ь.

У апублікаваных зборніках песень аб бітве 1362 г. выявіць не ўдалося. Апытанне мясцовых жыхароў выявіла легенду пра казака, які змагаўся з татарамі. Калі ўжо не было моцы трываць, ён прасіў дапамогі ў "поляче", "московиитяне», «литвине». І толькі літвінвоін адгукнуўся і «забив іх татар глибоко в землю і сам загруз разом з конём» (30)

Адсутнасць звестак у народнай творчасці пра бітву Брайчанка тлумачыць тым, што ў той час яшчэ не склаліся умовы сярод простага народу і эліты для процістаяння ардынскаму панаванню і адлюстравання гэтага процістаяння ў эпічных творах. На яго думку такія ўмовы узніклі толькі ў ХУ1 і наступных ст.

"Перамога на Сініх Водах ды яшчэ і пад кіраўніцтвам чужаземнага палкаводца не настолькі ўразіла сучаснікаў, каб гэта захавалася ў народнай творчасці", піша А. Брайчанка.

Легенда аб ліцьвіневоіне на нашу думку як раз і сведчыць аб невялікім баі. Калі б была вялікая бітва, то і ў легенде гэта было бы азначана.

Тапонімы.

Дэталёвы аналіз тапонімаў засведчыў адсутнасць ў рэгіене р. Сінюхі назваў, абумоўленых літоўскім уплывам. Толькі О. Стрыжак звязвае назву р. Літвінаўка (прыток Горнага Цікача) з бітваю. Астатнія назвы (с. Літвінаўка Жашкаўскага раёна, с. Літвінец Канеўскага раёна, Вітаўтаў брод Нікалаеўскага раёна) знаходзяцца далёка і не дазваляюць гаварыць аб сувязі з увекавечваннем памяці аб перамозе літоўскаукраінскага войска над татарскімі войскамі.

На Віннічыне падзеі 1362 года засталіся ў памяці. Ва Уланаве і суседніх сёлах памятаюць пераправу праз Сніваду -"БРІД". У Лазне ў бок Вішанькі есць Лысая гара. Такая ж назва гары, на якой заснавана Вільня. Такая ж гара знаходзіцца і недалека ад Менска. На граніцы Валыні і Падолля знаходзіцца горад Любар, назва якога звязана з княжаннем на Валыні Любарта Гедзімінавіча, брата Альгерда. Назва мястэчка "Уланаў" звязана з словам "улан".

Уланы (польскае ulan ад турэцкага oglan - хлопец, слуга) - прадстаўнікі знаці Залатой Арды, якія вялі свой радавод ад нашчадкаў Чынгісхана, што не атрымалі трон. (31)

Паміж Хмельнікам і Уланавам ёсць Вялікі і Малы Мытнік, што сведчыць аб паграніччы Валыні (Вялікае Княства Літоўскае) і Падолля (Татарская Арда), Па гістарычныз звестках пасля перамогі Альгерда на Падоллі заснаваны Вінніца, Скала, Сотрыч, Сакалінцы, Камянец-Падольскі. Магчыма і назва Бердзічава звязана з імем хана Бердзібека.

Археалагічныя раскопкі

Архелагічныя даследванні выявілі толькі манеты і захаванне звычайных жыхароў. Ніякіх вайсковых пахаванняў няма.

На берагах ракі Снівада ў 1993 г. вучнямі Варонавіцкай школы знойдзены наканечнік спіса для самастрэла, якія згадваюцца ў апісанні бітвы. Прадметы старадаўняга вайсковага ўжытку неаднаразова знаходзілі мясцовыя жыхары ля курганоў, размешчаных за 500 -700 м. ад Снівады ў с. Варонаўцы. Адзін з іх мясцовыя жыхары лічаць магілай войнаў Альгердава войска, другі - татар. Такі ж курган ёсць у с. Паўлавец, размешчаным ніжэй па цячэнні ракі Снівада.

Курган у с. Вялікі Мытнік лічыцца скіфскім, яго неабходна даследваць, каб вызначыць, ці мае ен дачыненне да падзей 1362 года.

Да 1957 г. у с. Лазна стаяла старадаўняя капліца ў гонар загінуўшых воінаў.

Нумізматыка.

Большасць знойдзеных пры раскопках манет адносіцца да часоў праўлення ханаў Узбека, Джанібека. Бердзібека (1312-1359). На думку А. Брайчанкі гэта сведчыць, што Таргавіца была гандлёвым цэнтрам.

Сапраўды, Таргавіца была татарскім горадам і вызвалена Альгердам пасля перамогі на Снівадзе. Таму пасля 1362 года татарскіх манет і не знойдзена.

Картаграфія.

Па прыведзеных звестках на мапе 1526 г. на гербе Падолля бітва Альгерда з татарамі. Пасланне татарскага хана таксама сведчыць аб пахаваннях татар ля Сіняй Вады.

Гэта поўнае пацвярджэнне нашай версіі. Бітва была на ПАДОЛЛІ. Курганы размешчаны ўздоўж ракі Снівада.

Вясной 1993 года ў артыкуле «Історія Воронівіць і не тільки» краязнаўца М. Н. Дораш з Віннічыны указвае, што ў працах Падольскага архіва ёсць запіс, што літоўскі князь Альгерд пасля перамогі на Сініх Водах авалодаў невялікім паселішчам Хмельнік, што каля Чорнага шляха, якім карысталіся татарскія орды. Хмельнік з'яўляўся варотамі Падолля з паўночнага захаду (32).

Пошукі горада Хмельніка на старажытных картах прывялі да нечаканай разгадкі. На карце Вялікага Княства Літоўскага, выдадзенай М. Хрыстафорам Радзівілам у 1613 г.(карта № 1), ёсць горад Хмельнік на беразе ракі - прытоку Паўднёвага Бугу, - назва якой не пазначана. Каля гэтай ракі размешчаны Уланаў, Іванполь, Параўнанне гэтай карты з картай сучаснай Украіны паказвае, што рака без назвы - гэта рака Снівада, прыток Паўднёвага Бугу.

(Працяг у наступным нумары.)

Уладзімір Цімашэнка, (Украіна) Мікола Ліннік, (Беларусь)


Успаміны Эдварда Вайніловіча

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

Патрыятызм, як адных, так і другіх выяўляўся ў эксплуатацыі іншых нацый, якія пражываюць у межах дзяржавы. Ніякага Пажарскага або Мініна не знайшлося ў Расіі, калі Нямеччына цяжкім чаравікам таптала расійскія землі да самай Волгі, а народ, які прыдумваў драконаўскія законы супраць габрэяў, апынуўся, як бы па іроніі лёсу, пад самадзяржаўнай уладай Бранштэйнаў і Нахамкесаў, ад якой, цяжка нават сказаць, калі ён зможа пазбавіцца. Новае выбарчае права дало III Думе кантынгент, які паслухмяна ішоў за "дырыжорской палачкай" ураду. Але, як гаворыцца, залаты рог быў згублены. Пасля кіеўскага замаху не стала адзінага чалавека, які меў бы адвагу ўзяць дзяржаву "за цуглі", а шырока задуманы намер ліквідаваць валасное кіраванне і перавесці малазямельнае насельніцтва на хутарскую сістэму з мэтай заспакаення аграрных хваляванняў не мела ўжо досыць часу на сваё ажыццяўленне. Бясталентны ўрад не мог знайсці падтрымкі нават у такіх кансерватыўных сферах, як Дзяржаўная Рада, куды ўжо з паслухмянай Думы пракраўся апазіцыйны дух. Сакавіцкія падзеі павінны былі адбыцца.

VII

З'езды

Але вернемся да падзей грамадскага жыцця ў нашым краі, у Літве і Русі. Нягледзячы на тое, што нашы дэпутаты ў Заканадаўчых Палатах выяўлялі на выбарах абсалютную незалежнасць меркаванняў і амаль нідзе "mandats imperatifs" (навязаных рашэнняў) не прымалі, аднак адчувалі абавязк рабіць справаздачы перад выбарнікамі аб "modus praecedendi" (папярэдніх паводзінах) і сваёй дэпутацкай дзейнасці падчас парламенцкіх вакацыяў. Дыскусіі ж, якія ўзнікалі на гэтай глебе, давалі магчымасць выбарнікам уздзейнічаць на сваіх прадстаўнікоў. Гэта адбывалася на з'ездах, якія праводзіліся ў асноўных краявых цэнтрах.

Першы такі з'езд праходзіў у Вільні, другі у Кіеве, наступны павінен быў праводзіцца ў Менску, але не адбыўся, паколькі паводле новага выбарчага закону Беларусь і паўднёвая Русь былі пазбаўленыя польскага прадстаўніцтва ў Заканадаўчых Палатах на земскіх выбарах, і толькі тры літоўскія губерні: Вільня, Гародня і Коўня, у якасці неземских, яшчэ маглі дэлегаваць у сталіцу сваіх палякаў. На такіх з'ездах, як правіла, прасочваліся два кірункі: першы "усяпольскі", які падтрымліваў лозунгі нацыяналдэмакратычнай партыі Каралеўства; другі так званы "краявы", што ўлічваў мясцовыя ўмовы і нацыянальныя асаблівасці Крэсаў і быў ідэйна блізкі да партыі "рэалістаў", "прымірэнцаў" Каралеўства. Вялікая частка думскіх дэпутатаў была прыхільнікамі першага кірунку, а ў Дзяржаўнай Радзе другога. Гэта азначае, што рэзалюцыі гэтых з'ездаў былі або кампрамісныя, або праходзілі малаважнай большасцю галасоў, таму не аказвалі вырашальнага ўплыву ні на ход падзей, ні нават на правінцыйную прэсу, якая субсідавалася адпаведнай і дыяметральна процілеглай партыяй. А аб складанасцях уздзеяння на расійскую прэсу ў сталіцы я ўжо пісаў вышэй.

У Вільні па сутнасці адбыліся не адзін, а два з'езды яшчэ да адкрыцця Заканадаўчых Палат. Адзін быў ініцыяваны людзьмі з прэзідыюма Віленскага земскага банка: Юзафам Мантвілам, Эдмундам Барткевічам і Паўлам Коньчам і меў сваёй мэтай распрацаваць прынцыпы і кірунак дзейнасці будучых дэпутатаў; другі насіў партыйны характар і быў скліканы тагачасным віленскім біскупам Эдвардам Ропам з мэтай арганізацыі сацыяльнакаталіцкай партыі, якую, як вядома, рэалізаваць не ўдалося. Удзельнікамі гэтых з'ездаў былі меркаваныя дэпутаты Заканадаўчых Палат, абмяркоўваліся арганізацыйныя пытанні выбарчых камітэтаў, ствараных у кожнай губерні, складаліся палітычныя праграмы. Аналагічныя з'езды ў наступным мелі месца ў паўднёвай губерні.

Пазней з'езды праводзіліся з удзелам дэпутатаў заканадаўчых палат. Асноўнай спрэчнай праблемай, як у Вільні, так і ў Кіеве, была "абавязковая" або "факультатыўная" салідарнасць польскіх груп "Літвы і Русі" з групай Польскага Каралеўства. І гэта датычылася ў асноўным Думы, паколькі ў Дзяржаўнай Радзе такія адносіны без якіхнебудзь канфліктаў адразу ж усталяваліся, і быў прыняты агульны рэгламент.

Віленскі з'езд 6 7 снежня 1906 г. у § 6 свайго рашэння падкрэсліў неабходнасць салідарнасці ў абедзвюх групах: "Літвы і Русі" і "Кароны", кіеўскі ж з'езд, які праходзіў 1 верасня 1907 г., даў волю сваім дэпутатам у гэтым пытанні з некаторай абмоўкай, якая тычыцца віленскіх і часткова кіеўскіх дэпутатаў. Паколькі вялікая частка думскіх дэпутатаў ад Заходняга краю была прыхільнікамі праграмы "эндэкаў", не заўсёды адпаведнай крэсавым інтарэсам правінцыі (як гэта ярка выявілася на мірных перамовах у Рызе), у асяроддзі землеўладальнікаў паўстала думка арганізаваць сваю "краявую" партыю. Праграма такой партыі была распрацаваная на з'ездзе ў Вільні ў 1907 г. і падпісаная яе арганізатарамі і прыхільнікамі. Другі, незалежны ад першага, праект быў распрацаваны і падпісаны ў Кіеве на з'ездзе 1907 г., а затым у Вільні на з'ездзе, які праходзіў 13 лютага 1908 г. быў прыняты праект "Прынцыпы арганізацыі краявой партыі Літвы і Беларусі".

Неабходна адзначыць, што краявая партыя, прытрыманая "эндэкаўскай" прэсай і няветліва сустрэтая мясцовай адміністрацыяй, была падарваная ўзніклымі з двух бакоў нацыяналістычнымі плынямі на світанку сваёй дзейнасці і знікла, не пакінуўшы якоганебудзь сур'ёзнага следу, нягледзячы на тое што прынятыя ёю прынцыпы раз пораз узнікалі на павестцы дня ў трагічныя моманты грамадскага жыцця Крэсаў.

З моманту з'яўлення ў Дзяржаўнай Радзе "праўдзіва рускага" Лашкарова, які прадстаўляў Менскую губерню, усякія адносіны нашай правінцыі з прадстаўніцтвам у Заканадаўчых Палатах, можна сказаць, спыніліся, бо гэтыя пасланцы Беларусі нічога агульнага з яе гісторыяй і традыцыямі не мелі і не ўдзельнічалі ў яе грамадскім жыцці. Менскія святары ў Думе слухаліся ўказанняў архірэя, упадаючы ў крайні фанатызм, як, напрыклад распачатае мазырскім дэпутатам, протаіярэем Якубовічам, "паляванне на ліс" у царкве, ажыццёўленае, дарэчы, немцам Кнобельсдорфам, які "ad hoc" (па выпадку) быў пераўтвораны ў польскага пана. А сяляне эканомілі на дэпутацкіх камандзіровачных, каб прыкупіць пасля вяртання дадому кавалак зямлі, і, паколькі іх абранне залежыла ад адміністрацыйных дырэктыў, заўсёды галасавалі так, як хацелася начальству, каб забяспечыць сабе паўторнае абранне на новы тэрмін або "цёпленькае" месца службоўца пасля вяртання ў родныя пенаты. І калі ўрад пазбавіўся моцнай рукі і ганарліва паднятай галавы Пятра Сталыпіна, амаль увесь заканадаўчы працэс з моманту кіеўскага замаху да самага пачатку Сусветнай вайны вёўся ва ўмовах млявай барацьбы нацыянальнага прадстаўніцтва, пазбаўленага яркіх правадыроў, з бюракратычнымі эпігонамі Сталыпіна, якія дарэмна шукалі рэальнай падтрымкі манархічных ідэй ва ўмовах, калі падаў аўтарытэт самадзяржаўя і дынастыі, падарваны ўплывам авантурнікаў тыпу Геліядора, Васторгава, Распуціна і да т. п. Увесь гэты хаос адлюстроўваўся і на краявым жыцці, асабліва ў тых яго правінцыях, у якіх дзякуючы выключным правам адсутнічалі нават тыя ўмовы для развіцця самакіравання, якімі карысталася цэнтральная Расія.

Адносна нядрэнна пакуль яшчэ функцыянавалі муніцыпальныя ўстановы ў паветах, у склад якіх уваходзіла не так шмат прызначаных чальцоў (вірылістаў) або прадстаўнікоў розных урадавых устаноў, паколькі сялянскія прадстаўнікі, добра знаёмыя з прадстаўнікамі землеўладальнікаў, хутчэй спасцігалі сутнасць мясцовых патрэбнасцяў і, як правіла, галасавалі разам з абшарнікамі. Затое ў губернскіх земствах усемагутнымі былі закулісныя ўплывы губернатара, паводле якіх галасавалі амаль усе службоўцы, якія клапаціліся пра сваю кар'еру і пасоўванне па службовай лесвіцы, а таксама сяляне, якія імкнуліся выслужыцца перад уладамі, каб атрымаць мандат у Думу гранічная мара кожнага "чальца магістрата" з сялянскіх пластоў. Такім чынам, нешматлікія прадстаўнікі мясцовых землеўладальнікаў, а іх было 13, разам з гарадскімі прадстаўнікамі сярод 70 чальцоў губернскага збору, маглі дабіцца чагонебудзь толькі цяжкай працай, добрым веданнем пытання і велізарнай бесстароннасцю поглядаў.

Пасля трохгадовага перапынку ўдзелу ў працы мясцовага самакіравання мне прыемна было ізноў сустрэцца з такімі хвалёнымі дзеячамі, чальцамі магістрата, як М. Ястжэмбскі і Р. Скірмунт і працаваць з імі ў камісіях земскага самакіравання. У Аграрным таварыстве пасля ўзрушэнняў, выкліканых агульным свабодалюбным уздымам 1905 1907 гг., асноўная праца перамясцілася з агульнай залы збораў у аддзелы, а дакладней у агранамічную і жывёлагадоўчую секцыі, а перад тварам падзей 1914 г. ізноў вярнулася ў агульную залу.

У правінцыі вёска, расчараваная ў сваіх аграрных памкненнях, якія не былі ажыццёўлены ў "першых Думах", спрабавала ўціснуць сваё жыццё ў цесныя рамкі існага ладу. Двор не лічыў аграрнае пытанне беззваротна страчаным, але ва ўмовах сталага адступу ад, здавалася, ужо прадстаўленых вызваленчых правоў і бяспланавай дзяржаўнай эканомікі, не бачыў шляхоў далейшага рацыянальнага развіцця сялянскага пытання, пачатак якому паклаў Сталыпін у сваёй навэле аб каланізацыйным праве (хутарах). Праўда, неўзабаве некаторыя наваколлі пакрыліся мазаікай хутарскіх паселішчаў, хоць тут жа пачалі ўзнікаць тэндэнцыі аб'яднання земляў вакол хутароў, і каланісты ўжо пачалі думаць паіншаму. Хто ведае, магчыма, вастрыня пытання была б змекчаная шляхам аб'яднання земляў і разумна праведзенай парцаляцыяй. Аднак нармалёвы ход падзей быў перапынены і спынены распачатай Сусветнай вайной, працягласць і значнасць наступстваў якой нават самыя адважныя прарокі не маглі прадказаць.

Вайна

Мне добра запомнілася дата 18 ліпеня 1914 г. У тую ноч мяне пабудзілі і ўручылі канверт з чырвонай позвай. У позве ўтрымоўвалася загад з'явіцца ў павятовы Слуцк для выканання абавязкаў старшыні мабілізацыйнай камісіі. Трэба было прымаць коней, вазы і іншы інвентар для фармавання абозаў. Уборка ўраджаю была перапынена, людзей мабілізавалі, а вазы, збруя, коні усё проста з палёў пайшло ў павет. Горад набыў выгляд вайсковага лагера, запоўніўся натоўпамі сельскага насельніцтва, праводзіўшага сваіх мужоў і сыноў з плачам і галашэннем, а яшчэ больш аплакваўшага рэквізаваную маёмасць. Усё змяшалася: дзікія паўп'яныя песні на прызыўных пунктах, нягледзячы на суровую забарону на продаж алкаголю (але чаго не купіш за грошы). У гэтым пекле мне прыйшлося працаваць дзесяць дзён. Вярнуўся дадому: коні амаль усе былі рэквізаваныя разам з добрай збруяй і вазамі, а ў полі засталіся пакінутыя перад ад'ездам снапы, якія звазіць не было на чым.

Маніфест

Не паспеў агледзецца, як ізноў атрымаў тэлеграфны выклік, прывезены мне нарочным з Нясвіжскага замка, падпісаны некалькімі вядомымі прадстаўнікамі Менска. Мне належала з'явіцца і ўзначаліць палітычную дзейнасць у сувязі з вядомым маніфестам вярхоўнага камандуючага князя Мікалая Мікалаевіча. Уражанне, выкліканае маніфестам, было ашаламляльным: ніхто ўжо даўно так не звяртаўся, нават думаць падобныч чынам забаранялася. Усё разумелі, што такі зварот не мог быць прыняты без вышэйшай санкцыі. Станавілася відавочным, што вырашаліся жыццёва важныя пытанні.

Пасля чытання такіх сур'ёзных трактатаў аб вайне, аўтарам якіх быў Блахін, прадказваючы працягласць еўрапейскай вайны 3 4 месяцы, кожны ў думках пераносіўся ў будучыню і задаваў сабе пытанне аб тым, у якіх умовах ён сустрэне наступны год. Нікому нават у сне прыгледзецца не магло, што сем гадоў спатрэбіцца для таго, каб вярнуць узбуранаму вайной свету раўнавагу і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Адначасова з аб'явай вайны паступіла распараджэнне аб эвакуацыі ў глыб Расіі падданых ваюючых дзяржаў. Памятаецца, я ехаў да менскага цягніка праз Нясвіж, заначаваў у замку. Разам са мной ад'язджаў доктар з Вены, які некалі ажыццяўляў медыцынскую апеку над душэўна хворым уладальнікам маярату Ежы Радзівілам. Дзень быў маркотны, у небе насіліся зграі варон у прадчуванні лёгкай здабычы, услед за якімі несліся нашы думкі: доктара у бязмежныя расійскія абсягі, куды яго везлі, а мае у будучыню, поўную боязі ў сувязі з вайной і адчування таго, што сыходзіць нешта старое і зараджаецца новае.

У Менску многія мяне чакалі як старшыню Аграрнага таварыства, адзінай ў той час установы, якая аб'ядноўвала польскую інтэлігенцыю. Яшчэ да майго прыезду ў іх колах зарадзілася думка, што ў гэтак адказны гістарычны момант землеўладальнікі, як перадавы клас, павінны выказаць сваё меркаванне адносна трона.

Пасланне

Адразу ж пасля прыезду я накіраваўся на кватэру энергічнага прэзідэнта нашага сельскагаспадарчага сіндыката М. Пароўскага, дзе землеўладальнікі і прадстаўнікі гарадской інтэлігенцыі прынялі рашэнне накіраваць Яго Светласці сваё пасланне. Некаторыя з нас падахвоціліся адрэдагаваць тэкст адрасу, які будзе зачытаны і прыняты на вячэрнім паседжанні таго ж дня. Прынялі маю рэдакцыю. Адрас неабходна было ўзгадніць з тагачасным цывільным губернатарам Гірсам пляменнікам міністра замежных спраў, і новапрызначаным ваенным генералгубернатарам, баронам Раўш фон Траўбенбергам, і пасля ўхвалы вырашыць, хто будзе падпісваць. Паколькі дзейнічаць трэба было ў паскораным тэмпе, агульны збор Аграрнага таварыства не склікаўся, а шляхта ў той час не магла збірацца і выступаць.

Адрас і адказ цара

Уладам спатрэбіўся адзін дзень для накладання санкцыі, верагодна, для атрымання ўказанняў звыш. У канцы дня мы атрымалі досыць арыгінальны адказ. Адрас трэба забяспечыць усяго толькі адным, маім, подпісам, прычым не паказваць ніякіх тытулаў, напрыклад: "былы дэпутат Дзяржаўнай Рады" або "старшыня Аграрнага таварыства" і г. д. 30 ліпеня 1914 г., пасля атрымання паўнамоцтваў у землеўладальнікаў, якія сабраліся ў зале Аграрнага таварыства я падпісаў і ўручыў адрас Раўшу, а праз некалькі дзён, ужо пасля вяртання дадому, атрымаў адказ ад Яго Светласці, складзены ў духу заявы і амаль тымі ж фразамі. Арыгінал і пацверджаная Гірсам копія былі мне ўручаныя. Захоўваліся як гістарычны дакумент у маім архіве, але падчас пагрому майго маёнтка ў 1918 г. усё было знішчана. Не можа быць, каб ні ў кога не захаваліся абедзве гэтыя рэдакцыі; аднак, на ўсякі выпадак, паведамлю, што ў адрасе я спасылаўся на падзеі Грунвальдскай бітвы, выйгранай аб'яднанымі польскалітоўскарускімі войскамі, якая спыніла хвалю германізацыі, заліваўшую славянскія землі, і дала магчымасць славянскім народам развівацца самастойна. І сёння гэтыя народы таксама маюць права спадзявацца на падобнае развіццё падзей з дазволу Яго Светласці пасля перамогі над ворагам. Амаль даслоўна таксама гучаў адказ імператара.

Пацягнуліся дні і ночы, запоўненыя штодзённымі трывогамі і навінамі, якія паступалі з лініі фронту. Усюды на сценах былі развешены ваенныя карты, утыканныя сцяжкамі, якія пазначаюць наступленне або адступленне войскаў.

(Працяг у наст. нум.)


У ВІЛЬНІ ЎШАНАВАЛІ МАКСІМА ГАРЭЦКАГА І НАТАЛЛЮ АРСЕННЕВУ

Сімвалічна сёлета ў Дзень настаўніка ў Вільні адбылося адкрыццё мемарыяльных табліц класіку беларускай літаратуры, настаўніку Віленскай Беларускай Гімназіі Максіму Гарэцкаму і паэтцы вучаніцы гімназіі Наталлі Арсенневай. Дзякуючы нястомным намаганням старшыні Таварыства Беларускай Культуры ў Літве Хведара Нюнькі ў Вільні адкрыта ўжо дзесяць табліц беларускім дзеячам,жыццё і лёс якіх звязаны з Вільняй.

Сямнаццацігадовая гімназістка Н.Арсеннева сціпла ўручыла свае першыя два вершы на беларускай мове свайму настаўніку М. Гарэцкаму. і на першай вечарыне, М. Гарэцкі падняўся на сцэну і агучыў: "Хачу пацешыць, асабліва тых, каго цікавіць роднае слова, сёння ў нас нарадзілася паэтка, можа большая за Цётку і Буйлянку.!" І прачытаў тыя два вершы. У зале было шмат народу, прыходзілі ня толькі вучні гімназіі. М. Гарэцкі быў і настаўнікам беларускай літаратуры, і дарадцам, і крытыкам.

На будынку былой беларускай гімназіі ўмацавалі табліцы, насупраць захаваўся будынак у якім жыў М. Гарэцкі з жонкай Неанілай Чарняўскай, выкладчыцай беларускай мовы. На ўрачыстасць прыехалі паважаныя госці з Менска: пляменнік М. Гарэцкага, акадэмік Радзім Гарэцкі з жонкай Галінай ганаровы чалец ТБК Літвы, аўтар прац, скульптар Алесь Шатэрнік, старшыня ЗБС "Бацькаўшчына" Алена Макоўская, сакратар Ніна Шыдлоўская, журналістка з Беластока з рэдакцыі тыднёвіка "Ніва" Ганна Кандрацюк, першая даследчыца творчасці Н. Арсенневай у Польшчы. У гонар паэткі нават назвала сваю дачушку.

Першым выступіў акадэмік Р. Гарэцкі. У сваёй прамове нагадаў прысутным коратка біяграфічныя звесткі пра пісьменніка, распавёў пра трагічны лёс, а для бібліятэкі Таварыства падараваў збор твораў М. Гарэцкага, зборнікі матэрыялаў Гарэцкіх чытанняў розных гадоў. Пра Н. Арсенневу гаварыла Л. Мілаш, чыталі вершы пра Вільню паэткі, за акіянам яна вельні сумавала па месцы Вільня, зачытвалі ўрыўкі з лістоў Н. Арсенневай да Зоські Верас, Л. Геніюш. У Вільні агулам Н. Арсеннева пражыла пятнаццаць год, тут прайшлі маладосць, стала беларускай паэткай, выйшла замуж за беларуса Францішка Кушаля.

Л. Вітушка на імпрэзе паказала ўнікальны фотаздымак пачатку ХХ стагоддзя, вучні і настаўнікі ВБГ, на якім М. Гарэцкі і Н. Арсеннева, прысутныя яго ўбачылі ўпершыню, здымак перадала жонка А. Анішчыка для калекцыі беларускага музея ў Вільні.

Скульптар Алесь Шатэрнік адзначыў трагічны лёс табліц беларускім дзеячам у Менску, не зайздросны ён і ў Вільні украдзены бронзавая табліца Пётру Сергіевічу, сарвалі В. Ластоўскаму, гэтым разам, дзякуючы настойлівасці старшыні ТБК Хв. Нюньку, устанаўлівалі і другую Н. Арсенневай. Першая была ўстаноўлена да 100дзя з дня нараджэння паэткі. Вёў імпрэзу Хведар Нюнька.

На ўрачыстасць прыйшло шмат народу; студэнты ЕГУ, сябры Таварыства беларускай культуры ў Літве, журналіст радыё "Свабода" Сяргей Дубавец, нашчадкі роду Луцкевічаў, Зоські Верас, мастакі, журналісты, паэты.

"Клёны апалі і лісце крые зямлю дарагім дываном".. У такі прыгожы восеньскі дзень гучалі вершы паэткі, успаміналі М. Гарэцкага і Н. Арсенневу, ушаноўвалі іх у Вільні, а верш Н.Арсенневай "Малітва" стаў гімнам Таварыства Беларускай Культуры ў Вільні, яго спяваюць і праваслаўныя і католікі.

Жыве Беларусь!

Леакадзія Мілаш, Вільня, кастрычнік, 2007 год.

На здымках: выступаюць Радзім Гарэцкі, Леакадзія Мілаш, Алесь Шатэрнік.


Семінары ТБМ

18.10. Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі: гісторыя і сучаснасць. І. Кузняцоў. ТБМ. 18.00.

22.10. Як жыць лепей ва ўмовах эканамічнай і палітычнай сітуацыі краіны? 18.00.

Людміла Дзіцэвіч. ТБМ.

23.10. Гарады Беларусі ў творах беларускіх пісьменнікаў. Прэзентацыя кнігі "Свабода

да апошняга дыхання" В. Іпатава. ТБМ. 18.00.

25.10. Гістарычныя ваколіцы Менска. Прэзентацыя кнігі "Імёны Свабоды". Ул. Арлоў.

ТБМ. 18.00.


Конкурс праектаў "Легенда для помніка"

Беларусь - не толькі цуд некранутай прыроды, але і край, багаты на іншыя дзівосы. Амаль у кожным мястэчку імкнуцца дацягнуцца да неба гонкія гмахі старых касцёлаў ды цэркваў, па ўсім абшары Беларусі раскіданы россып велічных палацаў і невялічкіх сядзібаў, дзе нараджаліся, жылі і вырашалі дзяржаўныя пытанні, пісалі вершы і навуковыя працы тыя, чые імёны назаўжды застануцца ў гісторыі нашай Бацькаўш-чыны. А дзе-небудзь за старой вёскаю, на ўскрайку радзень-кага ўжо лесу, ляжыць сабе вялізны камень. І мала хто памятае, што яшчэ зусім нядаў-на ён называўся "шаўцом". Самі ж закінутыя гарадзішчы, або нават лясы, палі, азёры - старадаўнія сведкі даўно мінулых падзей: гераічных учынкаў і здрады, крывавых бітваў і палымянага кахання. Але хіба маюць рацыю тыя, хто называе іх маўклівымі сведкамі? Не! Яны праз стагоддзі цярпліва і настойліва распавядаюць нам пра тое, што так уразіла і запомнілася. Зноў і зноў гэты аповед гучыць у беларускіх легендах, паданнях, у народных песнях і з вуснаў старэйшых жыхароў.

А заўтра свята. Да нас прыязджаюць доўгачаканыя госці з Расіі (Польшчы, Італіі, Швецыі) або з суседняй вобласці, і... мы спешна і раз-гублена пачынаем гартаць усе краязнаўчыя выданні ў бліжэйшай бібліятэцы, напружана прыгадваць, што такога дзіўнага і незвычайнага можна было б ім паказаць. Ды не проста паказаць, а так, каб - уразіла. Каб стаіўшы дыханне, глядзелі шаноўныя госці на беларускую каштоўнасць, каб слухалі і і ніводнага слова не прапускалі. Але побач толькі ўсё той жа стары валун (і як давесць, што ён не просты камень, а гісторыка-культурная спадчына?) ды будынак мясцовай адміністрацыіі, палац у якім здольнае пабачыць толькі вопытнае вока гісторыка або архітэктара...

Вось і нарадзілася ў нас, сябры, ідэя: распавесці ўсім пра нашую спадчыну. І пра выпешчаную, як Мірскі замак, і пра тую, што сёння не вядо-мая шырокай грамадскасці (як, напрыклад, палацава-паркавы комплекс Рудзяеўскіх у вёсцы Суткава Лоеўскага раёну Го-мельскай Вобласці), і пра тую, што сёння яшчэ нават не ўнесе-ная спіс гісторыка-культур-ных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Якім чынам? Перш за ўсё, паставіць каля найбольш цікавых аб'ектаў гістарычнай спадчыны інфармацыйныя стэнды, дзе кожны вандроўнік або турыст змог бы даведацца пра гісторыю аб'екта, пра легенды мясцовага краю, пра тых дзеячоў культуры, навукі, палітыкі, што ўславілі гэтую зямлю, пабачыць тое, як аб'ект выглядаў шмат гадоў таму. І усё гэта - без дапамогі прaфесійнага экскурсавода або мяс-цовага краязнаўцы. Калі вы жадаеце пабачыць такі інфар-мацыйны стэнд каля ўпада-банага вамі аб'екту, а ў дадатак атрымаць яшчэ і дыпломы ды падарункі, а таксама калі вам не споўніўся 21 год, хутчэй чытайце ўмовы конкурсу і дасылайце нам свае працы!

РЭГЛАМЕНТ
конкурсу праектаў "Легенда для помніка"

1. Арганізатар: Маладзёжнае Грамадскае Аб'яднанне "Гісторыка".

2. Мэты правядзення конкурсу:

• Прыцягнуць увагу грамадскасці да гістарычных аб'ектаў рэгіёну.

• Стварыць побач з асобнымі гістарычнымі аб'ектамі турыстычную інфраструктуру.

• Прыцягнуць моладзь да вырашэння праблемаў аховы помнікаў і захавання нашай гістарычнай спадчыны. ­

3. Удзельнікі: навучэнцы сярэдніх навучальных устаноў (школ, пачынаючы з 6 класа, ліцэяў, гімназій, а таксама каледжаў, ПТВ, тэхнікумаў) і студэнты малодшых курсаў вышэйшых навучальных устаноў, але не старэйшыя за 21 год...

5. Тэрміны:

• Працы прымаюцца да 15 снежня 2007 года ўключна. Тэрмін адсылкі конкурснай працы вызначаецца па паштовым штэмпелі. Працы, дасланыя пазней да ўдзелу ў конкурсе не прымаюцца.

• Вынікі Конкурсу будуць абвешчаныя 1 лютага 2008 года. ­

6. Прынцыпы падрыхтоўкі працы:

• Праца мусіць быць калектыўнай (падрыхтаваная групай ад 3 да 6 чалавек).

• Праца мусіць мець творчы характар - яна не можа быць перапісаная з чужых кніг, артыкулаў, розных публікацый.

• Працу пажадана пісаць пабеларуску. Тэксты крыніц можна падаваць на мове арыгіналу.

• Спасылкі на скарыстаныя крыніцы, на першакрыніцу цытаванага тэксту абавязковыя.

• У працы можа быць кіраўнік - выкладчык, настаўнік, выхавальнік, бібліятэкар, старэйшы родзіч, сусед, любы чалавек. Кіраўнік можа дапамагаць у пошуку матэрыялаў і раскрыцці тэмы працы, ажыццяўляць метадычнае кіраванне.

• Аб'ём працы адвольны, але аб'ём кожнага раздзелу не можа быць меней/болей вызначанага (Гл. Пункт 7).

• Конкурсная праца можа быць зробленая на камп'ютэры, надрукаваная на друкарскай машынцы, напісаная ад рукі на паперы фармату А4. У любым з выпадкаў праца павінна мець тытульную старонку, прыкладзеныя да працы запоўненыя анкеты ўдзельнікаў, мець ахайны выгляд. Калі гэта рукапісны варыянт, то праца павінна быць напісаная разборліва.

• Праца мусіць быць дасланая ў адным экземпляры. Калі яна выкананая на камп'ютэры, да папяровага варыянту мусіць прыкладацца электронны, дасланы на любым непапсаваным носьбіце або на электронную пошту.
• Калі ласка, улічыце, што МГА "Гісторыка" не мае магчымасці вярнуць вам працу, і пакіньце сабе 1 экзэмпляр.

7. Абавязковая структура працы:

• Назва аб'екта (гэта можа быць любая гістарычная мясціна, камень, сядзіба, замчышча і г.д.).

• Кароткае апісанне прызначэння, месцазнаходжання і гістарычнай каштоўнасці аб'екта - ад 1 да 7 сказаў.

• Гістарычная даведка - ад 10 сказаў.

• Сучасны стан аб'екта (ці даглядаеццца/рэстаўруецца (калі/кім?), ці пачаў руйнавацца (калі/кім?) і інш.) - ад 5 да 10 сказаў.

• Фотаздымкі аб'екта.

• План з прапанаваным месцам усталявання інфармацыйнага стэнду.

• Статус аб'екта (ці ўнесены ў спіс гісторыкакультурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь (якая катэгорыя), на чыім балансе знаходзіцца, хто адказвае за захаванне аб'екта і г.д.).

• Легенды, непасрэдна звязаныя з помнікам або звязаныя з наваколлем.

• Ранейшыя выявы аб'екта (малюнкі, гравюры, літаграфіі, фотаздымкі і інш.) або звязаныя з ім (партрэты ўладальнікаў, удзельнікаў значных для аб'екта падзеяў, фотакопіі важных для лёсу аб'екта дакументаў і г.д.)

• Песні, вершы, апавяданні і іншыя творы мастацтва, звязаныя з аб'ектам або прысвечаныя яму (яго ўладальнікам, удзельнікам важнай падзеі, што адбывалася побач з аб'ектам і г.д.)

• Экскурсійны маршрут (існы або магчымы), у які вы б хацелі ўключыць дадзены аб'ект.

• Прапановы па далейшым доглядзе аб'екта.

9. Узнагароды: Усе ўдзельнікі конкурсу атрымаюць памятныя дыпломы. Пераможцы конкурсу - узнагароды. Паводле 10 найлепшых працаў будуць усталяваныя інфармацыйныя стэнды.

10. Далейшы лёс конкурсных працаў:

• Працы не вяртаюцца аўтарам і застаюцца ўласнасцю МГА "Гісторыка".

• Кожная з іх будзе выкладзеная на сайце МГА "Гісторыка" historyka.org .

• Найлепшыя працы будуць надрукаваныя ў зборніку конкурсных працаў, а таксама ў некаторых беларускіх перыядычных выданнях.

• Аўтары захоўваюць за сабою права карыстацца матэрыяламі сваіх працаў у далейшых уласных публікацыях.

11. Адаслаць напісаную працу і звярнуцца па кансультацыю можна на адрас:

МГА "Гісторыка" (конкурс "Легенды для помнікаў")220030, г.Мінск, а/с 174


Адценні гурта "Indra"

Быў час, калі полацкіх і наваполацкіх рокмузыкантаў адносілі да эліты беларускага рокруху, калі гурты "Мясцовы час", "Дзіда", "Рокаш", "Грунвальд" і шмат іншых дыктавалі моду на музыку такога кшталту па ўсёй краіне. Але гэты "залаты век" полацкіх рокераў, відаць, скончыўся. Цяпер з полацканаваполацкага рэгіёну часцяком выходзяць каманды, якія карыстаюцца роднай мовай дзеля таго, каб трапляць на беларускамоўныя фэсты. У астатняй творчасці яны былі і застаюцца індэферэнтнымі да роднага слова, знаходзяць любыя аргументы, каб апраўдаць сваю кан'юнктурную пазіцыю.

І вось у гэтай сітуацыі, калі ў рэгіёне сталі забывацца на лепшыя роктрадыцыі ХХ стагоддзя, у Полацку паўстаў такі важкі востараў музычнай беларушчыны, як рокгурт "Indra". Неверагодна і сімптаматычна, што гэты гурт - дзявочы! Так, полацкія дзяўчаты сталі захавальнікамі і прадаўжальнікамі ўсяго таго лепшага, што было назапашана іх легендарнымі папярэнікамі! Аб гэтым сведчыць альбом гурта "Indra" "Сонцавакол", які толькі што стаў набыткам беларускіх меламанаў.

Гурт "Indra", дарэчы, - класічны дзявочы гурт. Бо на беларускай роксцэне шмат дзяўчын і жанчынсалістак: Кася Камоцка ("Новае Неба"), Вераніка Круглова (KRIWI), Юлія Белізяк ("Postscriptum"), Зоя Каральчук ("Зьмяя"), Вольга Самусік ("Тарпач", "Zygimont VAZA"), Руся ("Indiga")… Але гэтыя салісткі заўсёды могуць спадзявацца на сваіх музыкантаўмужчынаў, якія на сцэне знаходзяцца за іх спінамі.

У гурта "Indra" амаль поўнасцю жаночы склад: Вольга Андрэева спявае ды грае на гітары, Марына Шэф выконвае партыі другой гітары, Галіна Сандова ўпрыгожвае аранжыроўкі гукамі сваёй віяланчэлі. І толькі партыі бубуноў і басгітары аддадзены мужчынам - адпаведна Паўлу Кухто і Аляксею Куставу.

Першая кампазіцыя "Сонцавакол" (тэкст П. Сляпцова, пераклад Леры Сом), якая і дала назву альбому гэтага гурта, з'яўляецца меладычнай і гукавой візітоўкай каманды. У ёй адчуваецца імкненне дзяўчат зрабіць якасную музыку, каб слухачы не папракалі ў неразуменні вытокаў рока і музычнай бездапаможнасці. Таму кампазіцыя атрымалася сапраўды вартай і па гучанні, і па аранжыроўкам. Голасу Вольгі Андрэевай падуладны і мяккая тэатральная пяшчотнасць, і эмацыянальныя энергергічныя ўсплескі, што вельмі характэрна для класічных узораў так званага "жаночага" року. Кампазіцыя гучыць як завершаны твор дзякуючы не толькі удзельніцам гурта, але і саўндпрадусару, у ролі якога выступіў вопытны Слава Корань ("ULIS").

Наступаная кампазіцыя альбому, аўтарства тэкста якой належыць Леры Сом, "На маім караблі" - рытмічная, але больш спрошчаная па структуры. Магчыма, гэта была аўтарская задума - зрабіць такую аранжыроўку песні, каб праз голас вакалісткі змог паўней данесці сэнс гранічна інтымных радкоў вядомай полацкай аўтаркі:

Толькі я ўсё болей вінны,

Бо адвеку расклад такі:

Застаюцца на мне правіны,

Застаюцца на мне грахі…

Увогуле, спавядальнасць - гэта адна з прыцягальных рысаў многіх жаночых рокгуртоў, вельмі пасуе і да творчасці гурта "Indra". Гэтымі ўласцівасцямі валодаюць такія кампазіцыі, як "Час каб не шукаць", фіналам ў якім стала інструментальныя варыяцыі на тэму даўняга настальгічнага танга А. Строка "Утомленное солнце". Такімі кампазіцыйнымі рысамі адзначана рытмічная, з простымі гітарнымі пройгрышамі, песня "Там за вокнамі дождж".

Большай музычнай разнастайнасцю адрозніваецца песня "Чуеш, звініць глеба" на верш Леры Сом. Такое адчуванне з'яўляецца таму, што ў яе аранжыроўках гарманічна спалучаюцца гітара і віяланчэль. Сама ж мелодыя - быццам парафраз паводле вядомых фальклорных тэмаў, гучыць у вушах, нават калі мелодыя спыняецца на некалькі секундаў на стоптайм. А вось філасофскае "Неба" ад гурта "Indra" прыдзецца да спадобы тым, что больш цэніць драйв і складаны рытмічны малюнак у кампазіцыі. Вядома, наколькі не проста нават мужчынам саліраваць на электрычнай гітары, але ў "Небе" гітарысткі даказваюць, што жанчынам таксама можа стаць падуладным гэты тэхнічна складаны інструмент. Але, для справядлівасці, заўважу, далягляды для працы ў гэтым кірунку ў дзяўчат яшчэ ёсць. І гэта трэба рэальна асэнсоўваць.

Адзінаю на альбоме рускамоўную песню "Если б", дзяўчаты прысвяцілі памяці сваёй сяброўцы, аўтару тэкстаў гурта Н. Клімавай. Лірызм гэтай песні выглядае кантрастам з аптымізмам і нават сарказмам наступнага твора гурта "Indra" - песні "Добры лёс". У ёй рэжа вуха спрэчнае словазлучэнне "неба суета", якое так і просіцца, каб яго замянілі на "неба мітусня". Дапускаю, што гэта задумка аўтара і перакладчыцы тэкста песні…

Завяршае праграму дыска кавер на вядомую кампазіцыю землякоў - гурта "Мясцовы час" "Доўгі шлях дамоў". Вядома, як цяжка пановаму пераспяваць гэтую песню, маючы на ўвазе палётнасць унікальнага фальцэту Алеся Кузьміна - лідэра і вакаліста "Мясцовага часу". Але вакалістцы гурта "Indra" Вользе Андрэевай гэта ўдалося, як удалося ўсім музыкантам гурта нагадаць слухачам магутную гардрокавую атмасферу легенды беларускага рока.

Не выпадкова музыканты "Indra" завяршылі альбом менавіта каверам на "Мясцовы час", бо хацелі яшчэ раз падкрэсліць пераемнасць і неперарыўнасць тых традыцый, якія былі закладзены іх папярэднікамі. У анатацыі на дыск "Сонцавакол" гурта "Indra" адзначаецца, што каманда мае дзве творчыя іпастасі: рускамоўную і беларускамоўную. Пасля праслухоўвання гэтага дыска ў слухачоў не застанецца аніякіх сумненняў наконт таго, якая іпастась для гурта "Indra" галоўная і найбольш перспектыўная.

Анатоль Мяльгуй.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX