№ 42 (830) 24 КАСТРЫЧНІКА 2007 г.
500-ты нумар "Нашага слова", выдадзены ў Лідзе
Юрку Голубу - 60
ГОЛУБ Юрка , нарадзіўся 20.10.1947 г. у вёсцы Горна Зэльвенскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і. Беларускі паэт.
Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1970) працаваў рэдактарам на Гарадзенскай студыі тэлебачання. З 1978 г. - загадчык аддзела культуры абласной газеты «Гродзенская праўда», з 1979 г. - загадчык аддзела мастацкага вяшчання Гарадзенскага абласнога тэлерадыё. Сябра СП СССР з 1971 г.
Друкавацца пачаў у раённым друку ў 1963 г., у рэспубліканскім - у 1965 г. Выдаў зборнікі паэзіі «Гром на зялёнае голле» (1969), «Дрэва навальніцы» (1973), «Векапомнае поле» (1976), «Помню пра цябе» (1983), «Сын небасхілу» (1989). У творах Ю. Голуба - шчодрасць лірычнага самавыяўлення, лаканічнасць выказвання, яркая метафарычнасць вобразаў, багатая інструментоўка радка.
Ю. Голуб - аўтар кнігі для дзяцей «У бары грыбы бяры» (1986).
Старшыня Гарадзенскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў.
У Старых Дарогах адкрыты помнік Тадэвушу Касцюшку
Урачыстае мерапрыемства адбылося ў музеі сучаснага беларускага мастацтва Анатоля Белага. Металічную выяву героя барацьбы за незалежнасць Рэчы Паспалітай, а таксама ўдзельніка вайны за незалежнасць ЗША зрабілі мастакі Алесь Цыркуноў і Анатоль Крывенка. Кіраўнік праекту - Анатоль Белы. 16 кастрычніка выява Тадэвуша Касцюшкі прэзентавалася ў двары музея - прыехалі вядомыя палітыкі, культурныя дзеячы і дыпламаты.
Кіраўнік праекту і непасрэдны ўдзельнік стварэння помніка Анатоль Белы патлумачыў, што помнік Тадэвушу Касцюшку з'явіўся да 190-х угодкаў з дня смерці героя.
У Беларусі ўжо ёсць помнік-бюст Тадэвушу Касцюшку, які амерыканская амбасада ўсталявала на радзіме героя - у Жабінкаўскім раёне Берасцейшчыны. Але няма аніводнага помніка, які б стварыла дзяржава.
14 кастрычніка ў Старых Дарогах была і амбасадарка ЗША ў Беларусі Карэн Брэвард Ст'юарт. Яна наведала райцэнтар, каб перадаць мясцоваму шпіталю медыкаменты, ахвяраваныя шэрагам амерыканскіх кампаніяў.
Лекі, перададзеныя ў Старыя Дарогі, - частка грузу коштам больш за 1 мільён даляраў, які прызначаны для шпіталяў ва ўсёй Беларусі. Дзякуючы гэтаму ахвяраванню прыкладна 1300 пацыентаў змогуць атрымаць бясплатную дапамогу. Таксама Карэн Брэвард Ст'юарт наведала музей беларускага мастацтва Анатоля Белага.
Анатоль Белы плануе неўзабаве ўвасобіць у скульптурных кампазіцыях эскізы помнікаў героям Слуцкага збройнага чыну, заснавальнікам Беларускай Народнай Рэспублікі і два помнікі пакутнікам Беларусі.
"Закон "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь", які дзейнічае цяпер, не забяспечвае роўнасці дзвюх дзяржаўных моў, перш за ўсё беларускай мовы..."
Старшыні грамадскага аб'яднання
"Таварыства беларускай мовы
імя Францішка Скарыны"
спадару Алегу Трусаву
вул. Румянцава, 13,
220034, г. Мінск
Паважаны Алег Анатольевіч!
Ваш паўторны зварот, які тычыцца надрукавання Правіл дарожнага руху на беларускай мове, разгледжаны.
Нагадваем, што ў сілу артыкула 116 Канстытуцыі, артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў і Закона "Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь" Канстытуцыйны Суд з'яўляецца органам канстытуцыйнага кантролю, які ажыццяўляе кантроль за канстытуцыйнасцю нарматыўных прававых актаў у дзяржаве на падставе прапаноў упаўнаважаных на тое дзяржаўных органаў і службовых асоб. Прапановы аб праверцы канстытуцыйнасці акта маюць права ўнесці ў Канстытуцыйны Суд Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь, Вышэйшы Гаспадарчы Суд Рэспублікі Беларусь, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь. Іншыя дзяржаўныя органы, грамадскія аб'яднанні, а таксама грамадзяне выступаюць з адпаведнай ініцыятывай перад органамі і асобамі, якія валодаюць правам на ўнясенне прапаноў аб праверцы канстытуцыйнасці акта. Разгляд іншых пытанняў у кампетэнцыю Канстытуцыйнага Суда не ўваходзіць. Гэта тычыцца і пытання, што цікавіць Вас.
Вам ужо вядома, што ў адпаведнасці з артыкулам 54 Закона "Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь" нарматыўны прававы акт прымаецца (выдаецца) упаўнаважаным на тое органам (службовай асобай) на беларускай і (або) рускай мовах. Рашэнне аб прыняцці акта на беларускай або рускай мове або на дзвюх дзяржаўных мовах прымае дзяржаўны орган, які ажыццяўляе дзяржаўнае рэгуляванне ў той сферы праваадносін, у рамках рэгулявання якой выдаецца нарматыўны прававы акт. У дадзеным выпадку гэта Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Афіцыйнае апублікаванне нарматыўнага прававога акта ажыццяўляецца на той дзяржаўнай мове, на якой ён прыняты. Апублікаванне акта на іншых мовах дапускаецца толькі пры наяўнасці афіцыйнага перакладу на адпаведную мову, зацверджанага адпаведным дзяржаўным органам або службовай асобай у парадку, устаноўленым для прыняцця (выдання) гэтага акта (артыкул 62 Закона "Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь").
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян" для вырашэння пытання, якое Вас цікавіць, Вам неабходна звяртацца да службовых асоб вышэйзгаданых дзяржаўных органаў.
Разам з тым лічым неабходным паведаміць Вам, што ў сваім пісьме "Аб зацвярджэнні плана падрыхтоўкі законапраектаў на 2008 год", накіраваным ў Нацыянальны цэнтр законапраектнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь 18 верасня 2007 года, адносна некаторых законапраектаў, прапанаваных Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь і не ўключаных у праект плана падрыхтоўкі законапраектаў на 2008 год, Канстытуцыйны Суд звярнуў увагу на тое, што скаргі і звароты грамадзян, грамадскіх арганізацый у Канстытуцыйны Суд, іншыя дзяржаўныя органы, сродкі масавай інфармацыі сведчаць аб тым, што Закон "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь", які дзейнічае цяпер, не забяспечвае роўнасці дзвюх дзяржаўных моў, перш за ўсё беларускай мовы. Незабеспячэнне належных механізмаў роўнасці дзяржаўных моў можа, у канчатковым выніку, пацягнуць праблемы, несуразмерныя фінансавым выдаткам, якія ў цяперашні час лічацца галоўнымі.
Іншымі паўнамоцтвамі па вырашэнню пытання, якое Вы накіравалі, Канстытуцыйны Суд не валодае.
Намеснік Старшыні А.У. Марыскін.
Пад бел-чырвона-белым сцягам
Чалавек пакідае пасля сябе дзяцей, сяброў і ўсе добрыя справы, якія ён зрабіў за жыццё. За гэта яго будуць памятаць і ўшаноўваць тыя, хто ведаў яго, хто любіў, хто ў пэўнай меры будзе карыстацца плёнам яго працы.
Ірына Крэнь пакінула пасля сябе немалую літаратурную спадчыну, якая павінна дайсці да шырокага чытача, але яна пакінула і шмат сяброў, з якімі разам вучылася, працавала, ішла побач па жыцці.
Усе яны з болем у сэрцы перанеслі вялікую страту, развітаўшыся назаўсёды з чалавекам, вартым вялікай пашаны і павагі. Цяпло яе душы і сэрца, як эстафета, будзе перадавацца ўсім, хто яе ведаў, а святло яе інтэлекту будзе абуджаць новыя думкі, вучыць і клікаць да новых набыткаў, новых пошукаў і адкрыццяў.
Без перабольшання можна сказаць, што яна і надалей будзе вучыць сваіх ранейшых сяброў і паплечнікаў, як любіць сваю Бацькаўшчыну і аддаваць ёй усе свае сілы і здольнасці, як гэта умела рабіць яна сама, Ірына Крэнь.
Ад сёння газета "Наша Слова" пачынае друкаваць успаміны людзей, якім давялося ісці побач з Ірынай, ведаць яе па вучобе, па працы, па тых кантактах, якія непазбежна ўзнікаюць між людзьмі, што робяць агульную справу. І няхай гэтыя сціплыя нататкі будуць вянком на памятным знаку, якім наша грамадскасць ушаноўвае Ірыну Крэнь, вялікую патрыётку, літаратара і змагара за наша лепшае заўтра.
Знаёмства з Ірынай Платонаўнай Крэнь адбылося ў той час, калі бюлетэнь Таварыства беларускай мовы "Наша слова" пераўтвараўся ў перыядычны штотыднёвік і праз які месяц павінен быў павялічыцца на чатыры таблоідных, як гэта называецца ў газетчыкаў, паласы, значыць, фармату А3. Да таго я нават, на жаль, не ведаў, што такі чалавек існуе, і мне давялося потым дзівіцца яе добраму знаёмству з такімі людзьмі як Ніл Гілевіч, Уладзімір Дамашэвіч і старэйшы за іх Янка Брыль. Я не ведаў гэтага і тады, калі гутарыў з Ірынай Платонаўнай з мэтай высветліць, ці падыдзе яна для працы ў "Нашым слове" новай "канструкцыі", як тое мне ўяўлялася, не гэтыя слынныя людзі яе рэкамендавалі, а яна сваімі знаёмствамі не хвалілася. Я гартаў толькі яе працоўную кніжку з адзнакамі аб шматгадовым супрацоўніцтве, рэдактарстве ў выдавецтве навуковатэхнічнай літаратуры і слухаў меркаванні аб мове і беларускай гісторыі і стараўся вызначыць характар суразмоўцы. Падалося, што характар яна мае цвёрды і рашучы, а таму магчымыя непрадбачаныя канфлікты з супрацоўнікамі ды і з начальствам, значыць, са мной і адказным сакратаром. Такое ж уражанне склалася і ў Любы Баршчэўскай (тады - жонкі вядомага дэпутата Вярхоўнага Савета Беларусі і аднаго з лідэраў БНФ Лявона Баршчэўскага), якая выконвала абавязкі загадчыцы рэдакцыі. Але такія людзі бываюць звычайна і самадысцыплінаваныя, стараюцца выконваць свае абавязкі адказна, якасна. Якраз тое, што патрабавалася ад старшага карэктара з абавязкамі стыльрэдактара. Бо штошто, а карэктарская служба ў такой спецыфічнай газеце як "Наша слова" павінна быць бездакорнай.
О, гэта спецыфіка! Пакуль "Наша слова" было бюлетэнем з няпэўным тэрмінам выпуску, старонкі выдання запаўняліся ўсім, што змаглі назбіраць некалькі энтузіястаўаматараў, толькі адзін з якіх меў журналісцкую адукацыю, але без дастатковай практычнай вывучкі хаця б у раённай газеце. Дзякаваць Богу, хоць тэхнічнае афармленне было ў надзейных руках ветэранапрафесіянала Валянціны Іосіфаўны Караткевіч, за здароўе якой потым маліўся і я. І што бюлетэнь перад тым увогуле выпускаўся, было добра. Гэта паспрыяла не толькі структурнаму ўпарадкаванню ТБМ як грамадскай арганізацыі, але і ў пэўнай ступені дапамагло вызначыць аўтарскі актыў - ад шараговых энтузіястаў адраджэння беларускасці ў вёсках і гарадах да масцітых вучоныхмовазнаўцаў, этнографаў, літаратараў і гісторыкаў. Тым не меней выпускаць хаця б большменш прыстойнае перыядычнае выданне, газетуштотыднёвік, блізкую па характарыстыках да часопіса, было б немагчымым без журналістаўпрафесіяналаў. Патрабавалася жанравая разнастайнасць матэрыялаў - ад своечасовай, сціслай і дакладнай заметкіінфармацыі да рэпартажу, нарыса, аналітычнага артыкула, інтэрвію, розных там рэплік, водгукаў і г.д. Словам, жывая, на сучасным узроўні размова з чытачом пра найважнейшыя чыннікі духоўнага развіцця беларускай нацыі, найперш вылучаючы мову, без якой усё астатняе ўвогуле губляе сэнс, бо мудра заўважана: няма мовы - няма і народу, ёсць натоўп, насельніцтва, а яно не ў стане самаразвівацца, адэкватна ўспрымаць рэчаіснасць, выклікі часу. Не кожны нават вельмі таленавіты журналіст здольны працаваць у "моўных каардынатах". Ды не кожны ўсведамляў, што гэта абавязкова. Галоўнае, меркаваў каторы, - умельства спрытна пісаць.
Але пачынаць патрэбна было з надзейнай карэктарскай службы. Ды каб карэктар умеў і хацеў выпраўляць у матэрыялах стылёвыя хібы. За мізэрны аклад. Для аўтараў, праўда, меўся ганарарны фонд, але амаль сімвалічны, асабліва ў параўнанні з большасцю газет таго часу, калі вядучыя газеты і фінансавыя сродкі мелі не ў разы - на парадкі большыя. Значыць, мелі магчымасць і спецыялістаў наймаць самых лепшых. Залатыя былі дзянькі для журналістыкі! Улічваючы, што і народ актыўна цікавіўся прэсай. Але палітычнага кірунку. Культуралагічныя выданні каціраваліся значна меней, асабліва на беларускай мове. Гэта не ў Эстоніі, амаль у 10 разоў меншай за Беларусь, у якой тамтэйшая літаратурная газета на роднай мове мела тыраж 100 тысяч. Мы маглі толькі зайздросціць балтыйскім суседзям ды спадзявацца на будучыню, а пакуль ламаць галаву, як з нашымі мізэрнымі матэрыяльнымі магчымасцямі наняць высокакласных журналістаў, ды яшчэ са спецыфічнай адметнасцю. Разлічваць можна было хіба на моладзь, на такіх, хто яшчэ не здолеў праявіць сябе, не стаў канкурэнтаздольным. Ну і на майстроўідэалістаў. Такіх было надзвычай мала, але меліся. Іх задачай было не толькі самім пісаць адметныя, прывабныя для чытача матэрыялы, але і адначасова вучыць моладзь. Потым той сёй з гэтай моладзі, прайшоўшы ў нас вывучку, за якую мы яшчэ і налічвалі зарплату, хоць і мізэрную, праўда, аперыўшыся, злятаў туды, дзе мог атрымаць болей, а мы зноў набіралі жоўтадзюбых і невядомых.
Іншым разам я браў на працу людзей таму, што яны былі някепскімі празаікамі ці паэтамі. Прыкладам, Раісу Баравікову. Ці Віктара Шніпа, які быў выпхнуты з часопіса "Беларусь" за профнепрыгоднасць. Галоўны рэдактар часопіса, сам выдатны журналіст, мне сказаў: не звязвайся з гэтым паэтампесеннікам, як журналіст ён безнадзейны. Перш чым з'явіцца да нас, Шніп стукаўся ў штотыднёвік "Літаратура і мастацтва", яшчэ ў некалькі рэдакцый. У нас на той момант была свабоднай толькі палова стаўкі літсупрацоўніка. Шніп папрасіў: "Вазьміце". Я пагутарыў з ім і мне хлопец паказаўся небезнадзейным, хоць журналісцкай вывучкі сапраўды не меў. Спярша я займаўся з ім сам, раіў яму пра што і як для нашага выдання пісаць, прымаў напісанае, разам матэрыялы даводзілі да кандыцыі. Адначасова да стылёвай ужо дасканаласці матэрыялы яму дапамагала рыхтаваць Ірына Платонаўна. Бывала, увечары я ўжо развітваўся з супрацоўнікамі, а яны ўдвох яшчэ сядзяць, абмяркоўваюць варыянты фразы. Калі аўтар пачынаў недарэчна ўпарціцца (усе мы крыху самаўпэўненыя і бывае крыўдуем на прыдзірлівасць рэдактараў), Ірына Платонаўна жэстам маці ці старэйшай сястры далоней варушыла валасы на патыліцы аўтара, прыгаворваючы: "Не трэба бессэнсоўна ўпарціцца, вучыцеся, пакуль Вы з намі". "З намі"... Як прадбачыла мудрая Ірына Платонаўна далейшы лёс свайго навучэнца! Вучнем Шніп быў добрым, да рэдакцыйнай тэхналогіі пільна прыглядаўся, запамінаючы, а праз некаторы час ужо стаў рэдактарам аддзела, пазней - адказным сакратаром, і тады зноў давялося яго вучыць. Большменш вывучыўся - тут яго ўжо і газета "Літаратура і мастацтва" заўважыла, пераманіла пасадай адказнага сакратара. А Ірына Платонаўна працягвала навучаць стылістыцы і правапісу новых жоўтадзюбых. Разумныя былі ўдзячнымі.
Трапіў, праўда, у рэдакцыю па маёй прастадушнасці і няўдзячны, як аказалася. Чалавек ён аказаўся ганарлівы, надта гаваркі і ўсіх павучаў беларускасці. Прыйдзе ў рэдакцыю, калі ўздумаецца, кейс на стол і давай прапаведаваць патрыятызм. Сам не працуе і другім перашкаджае. Пісаць згодна рэдакцыйнай патрэбы не любіў, а можа, не ўмеў, прыносіў звычайна тэксты біяграфій слынных беларускіх дзеячаў пратэстанцкага веравызнання - ну і гэта патрэбна. Але калі справа даходзіла да стылёвага рэдагавання яго опусаў, узнімаў гвалт, трэплючы нервы добрасумленнай Ірыне Платонаўне. Нарэшце яна не вытрымала і звярнулася да мяне: "Паглядзіце, друкаваць у такім выглядзе матэрыял было б ганьбай, але аўтар заўваг не слухае, а лепей - шукайце яму замену. Гэты чалавек не журналіст адназначна". Давялося цалкам даводзіць яго матэрыялы да ладу самому, праяўляючы хрысціянскую цярплівасць. Пакуль не пачуў, што за такую мізэрную аплату і тое, што ён прыносіць, гэта міласэрнасць. А я ж марыў, што гэты гаваркі беларускі патрыёт прыахвоціць да "Нашага слова" мноства хрысціянскіх вернікаў, будзе ўмела прапагандаваць паўсюдна царкоўную службу на беларускай мове, а заадно, можа, і экуменізм. Бо царква ўплывае на нацыянальную свядомасць людзей нават мацней, чым уладныя прапагандыстыпрафесіяналы. Прыклад таму - Польшча. Ці Балгарыя часоў панавання там Турэцкай імперыі. Не атрымалася. А прыйшлося размаўляць, каб падобраму расстацца. Якое! Хрысціянскі актывіст (не быў бы то пратэстантам) пайшоў скардзіцца на мяне кіраўніцтву ТБМ. Як мне паведамілі ў Сакратарыяце, самымі цяжкімі абвінавачваннямі мне былі: 1) што галоўны рэдактар мае савецкую ментальнасць, а таму не ўводзіць у штотыднёвіку правапіс "тарашкевіцай"; 2) што назбіраў у рэдакцыю бабулеккансерватарак накшталт Ірыны Крэнь.
Уводзіць правапіс "тарашкевіцай", калі яе, згодна кваліфікаванаму апытанню камісіі ТБМ, падтрымліваюць усяго каля трох працэнтаў (прычым яшчэ ў розных варыянтах) чытачоў газеты? Ды і ў самой рэдакцыі быў адзіны супрацоўнік, які пагаджаўся на "тарашкевіцу", а астатнія - і савецкай вывучкі "бабулькі", і маладзейшыя выказваліся за сучасны правапіс. Што да "бабулек", тыя прама заяўлялі: у выпадку правапіснай пераарыентацыі рэдакцыі яны звальняюцца.
"Бабулькі"... Іх на той час у рэдакцыі было ўсяго тры. Тры жанчыны з вышэйшай філалагічнай адукацыяй і вялікім досведам работы рэдактарамі ў выдавецтвах, якія выпускалі вучэбную літаратуру, прафесіяналкі экстракласа, якія толькі нядаўна выйшлі на пенсію, яшчэ мелі дастаткова моцы і жадання працаваць. Словам, залаты фонд рэдакцыі, тыя самыя настаўнікі, пра якіх ужо гаварылася вышэй.
Вядучай у гэтым "трыўмвіраце", безумоўна, была Ірына Крэнь. А неўзабаве туды далучылася яшчэ адна "залатая бабулька", і не без удзелу Ірыны Платонаўны, якая сама таго не падазраючы, гэтым справакавала паварот ва ўласным творчым лёсе ў рэдакцыі.
Здарылася тое ў час, калі ў Маскве грымнуў злавесны дзяржаўны пераварот -ГКЧП, і выразна дыхнула смуродам вяртання сталіншчыны. А значыць, верагоднасці распраў з тымі, хто памкнуўся да нацыянальнай незалежнасці, свабоды і дэмакратыі. Мноства абывацеляў стаілася у чаканні, чыя возьме ў Маскве. Але нямала аказалася і грамадзян, якія гатовыя былі адстойваць дэмакратычныя перамены. Бурліў Вярхоўны Савет Беларусі. Поўнілася рашучым народам Цэнтральная плошча сталіцы. Нашаслоўцы дружна сабраліся ў рэдакцыі. Да нас увесь час заходзілі многія актывісты ТБМ, у тым ліку з абласцей. Дзяліліся інфармацыяй і меркаваннямі, пыталіся звестак пра ход падзей і ў нас, журналістаў. Міжволі даводзілася гэтыя звесткі здабываць па ўсіх магчымых каналах сувязі - праслухоўвалі розныя радыёстанцыі, распытвалі дэпутатаў, чыноўнікаў рознага рангу, вайскоўцаў, міліцыянераў, народ на Плошчы - каб уявіць карціну падзей і данесці яе да чытачоў. Мы не ведалі, ці дапусцяць нас у друкарню, але над выпускам чарговага нумара працавалі інтэнсіўна. Хоць ва ўсіх, зразумела, у душы трымцела трывога: што чакае нас у бліжэйшыя гадзіны? Ці будзе аб'яўлена надзвычайнае становішча? Куды хіснецца войска? А спецслужбы? Паведамлялі, што ў Менск сцягваюцца не толькі спецвойскі, але і старыя сцярвятнікі, адстаўнікігэбэшнікі. Многіх з іх людзі ведалі ў твар. У Любы Баршчэўскай з прыгожых вачэй каціліся ціхія слёзы: раніцай яна падрыхтавала "турэмную торбу" для мужа, а яшчэ непакоілася, што могуць арыштаваць і ўсю сям'ю, а дзеці ж зусім маленькія. Ірына Крэнь з'явілася ў рэдакцыю з белчырвонабелым нацыянальным сцяжком, ішла з ім па галоўным праспекце. "Пакуль ніхто нідзе не спыняў, " - паведаміла з пераможнай усмешкай.
Нарэшце настала пара вычыткі матэрыялаў нумара карэктарамі. Звычайна яны гэта рабілі напару: адзін чытае, другі сочыць за тэкстам па гранках і робіць неабходныя праўкі. Але час ішоў, а ў Ірыны Платонаўны не было напарніцы, тая ў рэдакцыю ўсё не з'яўлялася. То была карэктарка са "Звязды", у нас яна працавала па сумяшчальніцтву і справу сваю рабіла якасна. Дзе ж яна? Захварэла і не змагла паведаміць? Трапіла ў якую "заварушку" па дарозе? Нарэшце дапамагаць з вычыткай Ірыне Платонаўне ўзялася Люба Баршчэўская: сум сумам, слёзы працягваюць ціха каціцца, а справу, як заўсёды, робіць старанна. Гэта быў увогуле выдатны "тандэм": маладая і таленавітая ва ўсім Любоў Баршчэўская і "бабулька" - дасведчаная і ўпартая Ірына Платонаўна. Удвох разам яны многа карыснага здолелі зрабіць для выжывання газеты.
Так мінула 19 жніўня 1991 года. 20-га зноў нашай "звяздоўкі" няма, але хоць ужо ведаем: дзякаваць Богу, жы-вая-здаровая. Не прыйшла яна і 21-га. І толькі 22-га, калі маскоўскія гэкачэпісты праваліліся канчаткова, наша зніклая карэктарка нарэшце азвалася. Па тэлефоне размаўляла з ёю Ірына Платонаўна. "Ну как у нас дела?" - пацікавілася "звяздоўка". Ірына Платонаўна адказала на беларускай мове: "У нас справы добрыя, а ў вас?" - тым самым рашуча пазначыўшы мяжу суб'ектаў.
Яшчэ праз колькі хвілін Ірына Платонаўна паведаміла мне: "Я карэктарцы сказала, каб болей да нас не прыходзіла. Яе трэба звольніць".
Канешне, я сам абураўся паводзінамі "звяздоўкі", але ж звальняць - гэта ўжо не справа старшага карэктара. Прыкладна так я сказаў, а Ірына Платонаўна цвёрда сваё: "Мы з такім ненадзейным чалавекам працаваць не будзем. Гэта агульная думка калектыву рэдакцыі".
Зразумела, як сфармавалася "агульная думка", але ж яна сапраўды існуе. Усё ж мяне непакоіла якасць карэктарскай вычыткі матэрыялаў, а дзе знайсці надзейнага спецыяліста? Ды за нашы смешныя грошы.
"Заўтра прыйдзе спецыяліст, я за яе ручаюся, але самі з ёй пагаворыце", - абнадзеіла Ірына Платонаўна.
Так у нас з'явілася яшчэ адна "бабулька" - у нядаўнім вядучы рэдактар выдавецтва "Вышэйшая школа". Тая самая, зза якой потым павярнуўся рэдакцыйны лёс Ірыны Крэнь. Бо новенькая валодала не толькі карэктарскім і стыльрэдактарскім майстэрствам, але і "рангавымі" амбіцыямі. І аднойчы нібы жартам, але даволі рашуча заўважыла Ірыне Платонаўне: "Іра, я лепшы за цябе карэктар, а таму, чаму старшая - ты?"
Як магла паступіць Ірына Платонаўна з яе цвёрдым і рашучым характарам? Учыніць гвалт, разборкі? Пачаць у сваю чаргу прыдзірацца да напарніцы? Не. Яна прыходзіць да мяне з заявай: "Трэба Галю назначыць старшай, а мяне - на яе месца".
Нічога сабе. Ды чаму раптам? Толькі таму, што напарніца лічыць сябе лепшай? Я заўважыў, у творчым асяродку кожны лічыць іменна сябе - лепшым.
"Не, - сказала Ірына Платонаўна, - Галя пастаянна знаходзіць памылкі, якія я не заўважыла".
Я стары газетны воўк. Я пачаў займацца журналістыкай яшчэ не сягнуўшы 18гадовага ўзросту, і з таго часу рэдактары ставілі мяне адсочваць прыхаваныя памылкі ў тэкстах. Усім рэдакцыйнымі сіламі, бывала, палявалі на іх, калі друкаваліся важныя палітычныя матэрыялы. А памылкі праскоквалі. А ў сталінскія часы. Як ужо іх стараліся ўпільнаваць газетчыкі! Бо расправа ж не звальненне, нават - ГУЛАГ! І што часам праскоквала да чытачоў? Нават такое, калі ў "святым" і страшным слове "Сталін", якое асабліва аберагалася, усё ж здаралася, што замест літары "т" нахабна ззяла "р". Містыка!
Выпадкаў шмат, пра некаторыя ёсць нават журналісцкія анекдоты. Ды вось хаця б проста анекдатычны выпадак з культавым рускім пісьменнікам Сяргеем Даўлатавым, які сам любіў "прыколы". Прыхільнікі яго неардынарнай творчасці ведаюць, як ён, сын карэктаркі, муж карэктаркі і сам проста зацыклены на змаганні з філалагічнымі і ардынарнымі карэктарскімі памылкамі, аднойчы "праславіўся". Дысідэнт брэжнеўскага часу, выціснуты нарэшце ў эміграцыю, Даўлатаў у ЗША узначаліў заснаваны на паях штотыднёвік, там гэта робіцца не проста, а вельмі проста, без дзяржаўнага дазволу; паведаміў, што вырашыў выпускаць газету - і наперад, абы сродкі. Сябры ўспамінаюць, як рыхтаваўся нумар, прысвечаны юбілею куміра галоўнага рэдактара, нобелеўскага лаўрэата Іосіфа Бродскага. Даўлатаў, не давяраючы карэктарам, нават зачыніўся ў кабінеце, каб асабіста вычытаць юбілейныя матэрыялы. Вычытваў-перачытваў некалькі гадзін, да поўнай знямогі. Выйшаў задаволены, заявіўшы, што застрэліцца, калі пасля ўжо і ягонай вычыткі знойдзецца памылка. Раніцай сам павёз свежы нумар юбіляру. Нехта з гасцей Бродскага, праглядаючы першую старонку (паласу) з самым "ударным" творам паэта, радасна тыцнуў пальцам у вершаваны радок: "Глядзіце - "Могила неизвестного салата"! Неяк знікла адна ўсяго літарка - "д" пасля "л" і замест поўнага ўзнёслага драматызму выразу атрымалася нешта недарэчна смешнае - пародыя. Бродскі вырашыў пафіласофску: "Можа так і трэба".
Словам, не мог я паніжаць на пасадзе Ірыну Платонаўну зза незаўважанай ёю недзе памылкі. Не той выпадак. Няхай сама яна на гэтым і настойвае. Настойвае, а траўма на душы будзе ўсё роўна. Свядома нанесці траўму чалавеку, які столькі стараецца дзеля газеты, дзеля святой справы, нарэшце, беларускага Адраджэння? Толькі не я.
"Не зробіце так, тады я звальняюся", сказала Ірына Платонаўна.
І звольніцца, такі ўжо характар.
А ў самой на вачах слёзы. Не хоча яна пакідаць "Наша слова"!
І тады я прапаную тое, аб чым спакваля ўжо думаў, заўважыўшы, што акрамя свайго стылёвакарэктарскага занятку Ірына Платонаўна часам прыносіць вельмі някепскія артыкулы: "Што калі б вы заняліся ў нас журналістыкай, сталі літаратурным аглядальнікам"?
Якім святлом радасці заззялі вочы Ірыны Платонаўны!
"Я са студэнцкіх часоў марыла пра журналісцкую працу, - прызналася яна. -Вось не чакала, што напрыканцы жыццёвага шляху здзейсніцца юнацкая мара"!
"Вы яшчэ папрацуеце, - сказаў я. "Але не крыўдуйце, калі давядзецца чуць заўвагі і цярпець праўку вашых шэдэўраў. Калі-нікалі".
"Буду сама настойваць, каб да маіх матэрыялаў вы ставіліся прыдзірліва", - адказала яна.
Паміж тым журналісцкая справа наладзілася ў Ірыны Платонаўны даволі хутка. Працуючы над стылёвымі агрэхамі журналістаў, яна адначасова аналізавала формы падачы матэрыялаў, прыёмы, засвойвала лепшае і прыкмячала хібы. Артыкулы яна рабіла і раней, а рэпартажы рабіць прызвычаілася не адразу. А таксама, робячы інтэрвію, задаваць суразмоўцам "няёмкія", вострыя, амаль крыўдныя пытанні, няхай сабе і ўплывовым ці слынным людзям. Гэта адно з асноўных правілаў сапраўднай журналістыкі. Так робіцца не дзеля нейкага "гусарства", а прадугледжваючы патрэбы чытачоў з самымі рознымі настроямі і палітычнымі перакананнямі. Перажоўвацьпераніцоўваць вядомае, банальшчыну - значыць зніжаць каштоўнасць матэрыялу, а то і зводзіць на нішто. Пра гэта мы размаўлялі з Ірынай Платонаўнай спецыяльна, калі яна аднойчы паклала на рэдактарскі стол грунтоўную гутарку з народным пісьменніка Беларусі Янкам Брылём. "Зроблена някепска, - сказаў я, - але не хапае "няёмкіх" пытанняў да класіка, якія ўзнікаюць у сённяшніх чытачоў, асабліва ў задзірлівай творчай моладзі. Цікава ж, як бы адказаў на іх пісьменнік, а ён, з яго дасціпным розумам і іранічнасцю, знайшоў бы што адказаць".
"Такому паважанаму мной чалавеку крыўдных пытанняў я задаць не змагу," - уздыхнула Ірына Платонаўна. "Ды не крыўдных насамрэч! - запярэчыў я. "Вы ж адчуваеце мяжу, але абавязкова вострых, як сам Іван Антонавіч умее гэта рабіць".
Ірына Платонаўна не пагадзілася задаваць "крыўдныя" пытанні, у друк пайшло тое, што яна зрабіла. Атрымалася някепска, але і ў часе абмеркавання супрацоўнікамі рэдакцыі гэтага матэрыялу на чарговай "лятучцы" выступоўцы заўважалі: добра зроблена, але журналіст увесь час глядзіць на суразмоўцу як бы знізу ўверх. Смяяліся: ага, паспрабуй на Брыля зірнуць іначай, калі ў яго рост блізка двух метраў!
Рыхтуючыся распытваць яшчэ аднаго нашага вельмі аўтарытэтнага, слыннага і мудрага сучасніка - прафесара фізікі і першага намесніка старшыні БНФ Юрыя Хадыку, Ірына Платонаўна, акрамя папярэдняга абмеркавання са мной канцэпцыі прадстаячай размовы, настаяла, каб разам удакладніць і самі пытанні. Перагледзеўшы іх, я ўздыхнуў: "Не знайшоў "крыўдных".
"Хадыку?!"
Пагадзіліся разам распрацаваць дадатковыя пытанні, якія варта было задаць, карыстаючыся нагодай. Пасля, падумаўшы, Ірына Платонаўна кажа: "А раптам Хадыка ўсё ж пакрыўдзіцца? Мала таго, што я яго вельмі паважаю, але і інтэрв'ю сарвецца. А калі б мы разам яго распытвалі?"
Так і дамовіліся. Гутарка з Юрыем Уладзіміравічам Хадыкам адбывалася ў яго акадэмічнай лабараторыі. На вострыя пытанні прафесар адказваў дасціпна, нярэдка з мяккім гумарам, нестандартна. Словам, інтэрв'ю атрымалася. Галоўная заслуга ў гэтым, канешне, належала Ірыне Платонаўне. Але яна ўпарта настойвала, каб пад матэрыялам быў яшчэ і мой подпіс. Так я аднойчы і стаў яе сааўтарам.
Адначасова з журналісцкай працай Ірына Платонаўна знаходзіла яшчэ час і сілы займацца гаспадарчымі клопатамі ў рэдакцыі, а паколькі мы былі выданнем не дзяржаўным і нялюбым - то іх было багата - дробных і значных, без чаго, аднак, для выжывання не абысціся. Рабіла яна гэта разам і надзіва дружна з маладой напарніцай Любоўю Баршчэўскай, якая таксама адначасова старалася займацца і журналістыкай, заяўляючы, што іначай будзе адчуваць сябе дармаедкай.
Тым часам міністэрства ўсё болей і болей прыціскала нас, абмяжоўваючы і без таго сціплае фінансаванне на самае неабходнае. Скажам, раптам абвяшчаецца, што нам няма грошай на аплату друкарскіх паслуг. Зза гэтага нумары выходзяць са спазненнем. Адзін раз, другі... У выніку нараканні падпісчыкаў, зніжэнне іх колькасці. Былі выпадкі, каб аплаціць выхад нумара, які ўжо знаходзіўся ў друкарні, мы шукалі спонсараў, у тым ліку з асяродку беларускіх патрыятычна настроеных эмігрантаў. І тут Ірына Платонаўна старалася, можа, больш за іншых, хаця лічылася ўжо ў нас тады на палову стаўкі, сама папрасілася, бо шмат сіл і часу стала ўкладаць у падрыхтоўку кнігі ўспамінаў свайго пакутніка бацькі. Дарэчы, прадмову да кнігі пагадзіўся зоабіць Васіль Быкаў, таксама, як аказалася, добры знаёмы Ірыны Платонаўны. Мне яна паказвала асобныя раздзелы, і я дзівіўся іх таленавітасці і якасці падрыхтоўкі. Тым не меней Ірына Платонаўна працягвала рабіць і рэдакцыйныя матэрыялы - і таксама добрай якасці.
Ды вось нарэшце надышоў момант, калі рэдакцыю ўвогуле пазбавілі фінансавання, адключылі тэлефон, а за арэнду памяшкання запатрабавалі плаціць па тарыфу для камерцыйных структур - больш чым у 10 разоў вышэй ад ранейшага. Пачалася сумная пара нашай ліквідацыі. Камісіі, акты... Апошняе, што зрабіла Ірына Платонаўна для супрацоўнікаў рэдакцыі, запрасіла выдатнага фотамайстра Уладзіміра Кармілкіна, каб сфатаграфаваў усіх разам, яшчэ калектывам. А пасля яшчэ сабрала поўную падшыўку нумароў "Нашага слова" і сама аднесла ў Літаратурны музей. Толькі цяпер, калі да мяне час ад часу звяртаюцца, каб пабачыць той ці іншы нумар газеты таго перыяду, я напоўніцу ацаніў клопат Ірыны Платонаўны. Бо гэта ўжо і рарытэт, частка гісторыі беларускай культуры канца ХХ стагоддзя.
Мы развітваліся ў апусцелым пакоі нядаўняй рэдакцыі, і Ірына Платонаўна сказала, што гады працы ў "Нашым слове" аказаліся для яе шчаслівымі, нечаканай жыццёвай удачай. Маёй удачай было тое, што са мной разам аказаліся такія выдатныя, самаадданыя і таленавітыя паплечнікі. Разам мы здолелі сапраўды нешта зрабіць для культуры роднай Беларусі.
Пасля мы з Ірынай Платонаўнай пастаянна тэлефанаваліся, сустракаліся - то на сядзібе ТБМ, то на імпрэзах кніг і вечарынах дэмакратычнай нацыянальнай інтэлігенцыі. Ірына Платонаўна працягвала працаваць над кнігай бацькі, іншым разам пытаючыся ў мяне парады. А нарэшце запрасіла ў сяброўскім коле адзначыць і выхад кнігі "Бывай, Ярашоўка" ў свет. Падарыла кнігу з надпісам, які заканчваўся шчымлівымі і дарагімі для мяне словамі, улічваючы, што яны адрасуюцца былому начальніку: "...З любоўю і пашанай - Ірына Крэнь. 24.3.2001 г." Яна была вялікадушная.
Апошні раз я чуў яе голас па тэлефоне, калі ўжо яна перанесла інсульт. Некалькі слоў, ледзьве разборлівых.
А ў хуткім часе патэлефанавала Ірына Марачкіна і паведаміла сумную вестку: Ірыны Платонаўны не стала.
У труне яна ляжала ўсё такая ж рашучая, быццам не-адкладна збіралася яшчэ нешта зрабіць. Важнае і добрае. Я паклаў да яе асеннія кветкі. А мастак Аляксей Марачкін зрабіў тое, што яе несмяротная беларуская душа асабліва ўхваліла: ён накрыў Ірыну Платонаўну Крэнь дарагім для яе старажытным і святым нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам. Як змагара.
Эрнест Ялугін
«ГАСПОДЗЬ ПАКРЫЎ БЕЛАРУСЬ ПЛАШЧАНІЦАЙ БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛАЙ»
Добрую традыцыю распачалі і працягваюць пісьменнікі Зьніч і Алесь Клышка, кніжную серыю свайго сумоўя. Першая "Жыровіцкія камяні" з'явілася ў 2006 годзе, другая - сёлета. У зацікаўлена-ўзвышанай размове паміж рознымі і падобнымі людзьмі (адзін паэт Зьніч, ён жа інак Мікалай, насельнік Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра, другі Алесь Клышка, паэт, навуковец-тэхнік, кандыдат навук, супрацоўнік НДІ прыкладных фізічных праблем БДУ) закранаецца і раскрываецца шырокі дыяпазон тэмаў і праблем: чалавечая самасць, інтэлект, душа і духоўнасць, улада, дзяржава, царква, матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці, нацыянальнае і агульначалавечае. Гутаркі арганічна ілюструюцца не толькі фотаілюстрацыямі, але найперш аўтарскімі вершамі, у якіх творчы працяг душэўных разваг і пошукаў. Адну з гутарак у скарочаным варыянце прапануем нашым чытачам.
Алесь Клышка: - Паважаныя сябры, сёння, 19 траўня 2007 года, на пярэдадні вялікага свята іконы Жыро-віцкай Божай Маці, мы знаходзімся ў хаціне нашага сябра Якава, хрысціяніна, вельмі руплівага гаспадара, які сёння прывёў нас, пасля цудоўнага вандравання, да крынічкі. Мы віншуем інака Мікалая з тым, што выйшла ягоная кніжка "За мурам". Мы зычым яму моц-нага здароўя, поспехаў і вельмі радыя бачыць, што ён выглядае мужным, сур"ёзным... Вось з гэтых слоў мы пачынаем сваю сяброўскую сустрэчу. Браце Мікола, ваша здароўе!
Інак Мікалай: - ...На зямлі мы нікога не павінны баяцца. Аднак не толькі не баяцца, але найперш - любіць. I вось калі любоў і страх Божы будуць спалучаны і кожны будзе імкнуцца Божую задум-ку выканаць, - вось тады каманда Беларусі будзе іграць так. як яшчэ ніколі ў гісторыі не іграла. I сапраўды, Беларусь будзе адпаведная таму, што Гасподзь задумаў, паставіўшы яе ў самым цэнтры Еўропы, што Гасподзь пакрыў яе Плашча-ніцай Сваёй бел-чырвона-бе-лай, адзінае племя, якое мае колеры Плашчаніцы - як нацы-янальны сцяг. Але фактычна гэтыя колеры ўсяго Хрысціян-скага племені, усёй Хрысціян-скай Еўропы, найперш.
Беларусь - сэрца Еўро-пы, якое павінна біцца роўна. рытмічна, напоўнена. I тады гэтыя токі, бел-чырвона-белыя токі пойдуць ад гэтага сэрца па ўсім хрысціянскім свеце, і ўсё хрысціянскае племя загучыць адпаведна таму, што Гасподзь аб ім задумаў. Вось за гэта, каб спраўдзілася Божая задумка, і аб усёй Белай Русі, і аб усім Хрысціянскім племені, пакры-тым колерамі Хрыстовай плашчаніцы...
АЙЧЫНЕ
...пад завірухай кроў ліецца... вятрыска-памяць расхістаў...
о. Беларусь, - ці станеш сэрцам Укрыжаванага Хрыста?..
...ці зможаш -
пад няўпынным зьдзекам -
сказаць: - ...мой лёс -
не слепата!.. -
як перад табой паўстане пекла
сышоўшага
ў труну - Хрыста?..
...а як пад сонцам - небакраем- заружавее цемната-
ці ты заўсёды адчуваеш -
Сілу Ўваскрослага
Хрыста
А.К.: - Чалавек добра разумее, што трэба рабіць, але ён чакае таго моманта. калі яго будуць прымушаць. Гасподзь, відаць, думае: «Няўжо ж вы, Мае дзеткі, такія неразумныя, не разумееце, што вы знішчаеце Маё тварэнне? Што ж тады застанецца?». Мне здаецца, браце Мікола, што гэта і ёсць уся загадкавасць жыцця. Бо-жая задумка, Божая ласка, Божая прысутнасць у гэтай маленькай кветачцы, у гэтым лісточку, у гэтым подыху, у гэтым дні...
І.М.: - ...I на сядзібе Аляксандра Солтана, да якой мы цяпер пад'язджаем... Каля пятнаццаці гектараў дрэваў, цудоўных дрэваў. У цэнтры якіх знаходзяцца руіны палаца Аляксандра Солтана. Гэта месца, з якога пачынаецца Жыровіцкая Абіцель. Пакуль будавалі храм драўляны, ікона цудатворная знаходзілася тут, у палацы баяра Аляксандра Солтана, цяпер мы ўжо тут паставілі крыж. Ён сімвалізуе пачатак заснавання абіцелі.
Вось крыж перад намі, ён стаіць ля самага павароту на сядзібу Аляксандра Солтана...
Тут ва ўсе поры года прыгожа, але асабліва, калі вясна - усё ў квецені, ці залатая восень, калі залатое лісце ша-маціць ледзьве не да калена.
Зараз падыходзім непа-срэдна да руінаў палаца Аляк-сандра Солтана, вось яшчэ метраў сотня, і будуць відаць руіны. Яны пасля вайны зара-слі дрэвамі. і іх вельмі цяжка было ўбачыць, але цяпер сту-дэнты Менскага архітэктурна-будаўнічага каледжу прыехалі, некалькі дзён тут жылі, рас-чысцілі, і цяпер руіны відаць здалёк.
Яшчэ на пачатку Вялі-кай айчыннай вайны палац гэты быў жывы, тут было жыццё. Спачатку, каб ён не дастаўся немцам. яго падпалілі партыза-ны, а потым, калі немцы адыхо-дзілі на захад, нашая авіяцыя, эскадрылля бамбардзіроў-шчыкаў, па загадзе бязбожнікаў павінна была разбамбіць абі-цель. На той падставе, быццам там на верхавінах храмаў заселі немцы з кулямётамі. На самой справе гэта была хлусня. немцы адышлі. Самі лётчыкі потым расказалі, што ні адзін рычаг бомбакіданняў не запрацаваў, і яны бомбы кінулі крышачку лявей, на гэты палац. Вось у такія руіны павінны былі быць ператвораныя паводле задумкі бязбожнікаў усе жыровіцкія храмы. Дзякаваць Богу, яны стаяць цэленькія...
А.К.: - Брат Мікола, але ж бачыш, што атрымалася: Солтан двойчы выратаваў ікону Божай Маці. Першы раз, калі ён яе вярнуў і пабудаваў храм у Яе імя. I другі раз, калі яго сядзіба прыняла гэты жу-дасны ўдар на сябе. I калі б гэтыя бомбы патрапілі на храм, ікона магла б знікнуць назаў-жды.
І.М.: - Але Гасподзь не дазволіў гэтага, і з'явіў новы цуд. Або праз тэхніку. або праз сэрца лётчыкаў. у якіх рука не паднялася бамбіць такую кра-су.
Вось іншы ракурс гэ-тых руінаў, вось камень другі, на якім мы хочам паставіць металічны крыж метры два з паловай, і таксама з надпісам.
А.К.: - Брат Мікалай, раскажыце, ці плануецца рэс-таўрацыя гэтага памесця?
І.М.: - Студэнты Мен-скай архітэктурна-будаўнічай гімназіі ўзяліся зрабіць гене-ральны план: "Рэстаўрацыя сядзібы Аляксандра Солтана", і хутка яны павінны абараніць свой гэты дыплом. Паглядзім, што з гэтага атрымаецца.
Калі будзе дабраслаў-лёны гэты план, пачнём працу, а пакуль ужо гатовы праект каплічкі перад руінамі. 2020 год з'яўляецца для нас ары-енцірам. таму што гэта будзе сусветнае свята: 500-годзе з'яўлення Багародзіцы на ка-мені і 550-годдзе зяўлення іконы.
Гэтыя руіны - памяць нашай гістарычнай трагедыі, гэта вобраз Беларусі. Вось гэтым юнакам і дзяўчатам, якія нам дапамагаюць, прысвяціў вершык, і там заключныя ра-дочкі:
...запомнім, дзецюкі
й дзяўчаты,
пароль:
дзве тысячы дваццаты!..
Ад руінаў мы крочым на поўдзень, дзе цячэ цудоўная ручаіна Іарданка. Яна выцякае адтуль, дзе пачалі біць кры-нічкі. Чыстая ручэйная вада, тут нават стронга ёсць. Ручаіна ўпадае ў Шчару. Пры Солтане і пасля яго да ваенных часоў тут стаялі дамба і два млыны.
Захаваліся рэшта скітка і каменны падмурак, там жыў адшэльнік, і вось там ёсць садзік, гародзік, нават кветкі растуць, цюльпаны. А вось старая ліпа, тут гудуць пчолы, як яна зацвітае...
...Браты і сестры, мы хутка развітаемся, дзякуем Госпаду за гэтыя цудоўныя дзянёчкі святочныя, за су-моў'е. I каб не распыляцца, вось асноўнае, што я хачу сказаць. Нам памаленьку і кож-наму паасобку, і ўсім разам трэба вяртацца з рэжыму ад-вольнага жыцця ў рэжым жыцця ў паслушніцтве, па Божых запаведзях і канонах царкоўных, набліжаючы да іх нашае дзяржаўнае - з 1917 года нелегітымнае заканадаўства. Разбойныя законы, якія ўвай-шлі ў статус звычайных зако-наў дзяржаўных. 3 той пары землі Святой Русі трапілі пад уладу беззаконня. Мы павінны перажыць стадыю пакаяння. Напрыклад, паэма пра раска-енага разбойніка дае цудоўную мадэль пераходу сэрца ад разбойнага да пакаяннага стану. Кожнае нашае індывідуальнае сэрца павінна прайсці ад раз-бойнага да пакаяннага стану. 1 ў зборніку "'За мурам" гэты вобраз сэрца пададзены на першай старонцы вокладкі. і гэты мур праходзіць па сэрцы і падзяляе, так бы мовіць, разбойную частку нашага сэрца і ангельскую. Гэты мур мы вольныя перасоўваць. Мы можам адцясніць з сэрца ўсю іскрынку Божую і аддаць сэрца цалкам ва ўладу духам цемры, што мы найчасцей і робім. А можам і наадварот-адцясніць духаў цемрадзі і пусціць у сэрца Госпада і ан-гелаў Яго.
А.К.: - У нас у кожнага свой шлях да Бога, шлях да Царквы, шлях да разумення, шлях да ісціны. 1 вось усе паняцці зліліся ў адзінае слова - "Жыровічы". I сёння Божая маці ўжо каторы раз паклікала да сябе. і вось мы завяршаем гэты гадавы цыкл нашых су-моўяў. Я спадзяюся, нас па-чуюць людзі і прачытаюць гэтыя словы. Для мяне было нечаканым выяўленне нашай гістарычнай сімволікі, нашага бел-чырвона-белага сцяга, сімвала плашчаніцы на ліку Еўропы. Узнікае такое пытанне, браце Мікалай: "Вось гэтая чырвоная стужка - гэта шлях... шлях да ісціны Хры-ста". I спалучэнне гэтых коле-раў яшчэ раз сведчыць, крок злева - пуста, крок справа - пуста, але ўсё разам: гэта шлях. Няма ў Госпада 3-ох, 4-ох ці 5-і рашэнняў, ёсць толькі адзін кірунак, і ёсць толькі адна задумка. Як для народа, як для грамадства, так і для кожнага паасобку. Ці не ўяўляе наш бел-чырвона-белы сцяг якраз той сімвал нашага ўсеагульнага кірунку, з якога мы не павінны збочыць? Ні ў левы бок, ні ў правы бок. Шлях да Хрыста можа быць толькі адзін. Толькі адзін шлях у нас да Бога, іншы шлях вядзе да яго супраціўніка, да духа ліхога, да тых хто ўкрыжаваў Богачалавека. Русь Белая пакрыта колерамі плашчаніцы, колерамі ўкры-жаванага і ўваскрослага Бога-чалавека, гэтыя колеры сталі нацыянальным сцягам Белай Русі. Толькі адно племя прыня-ло гэтыя колеры ў свой нацыя-нальны сцяг. Гэта сведчыць аб тым, што мы разам з Хрыстом укрыжаваныя. У гэтым місія Беларусі: быць заўсёды з Богам, не адхіляцца...
Ці не прыйшоў час. браце Мікола, вяртання Бела-русі гэтага сцяга - гістарычнага, наканаванага і асвечанага? Мы маем дзяржаўны сцяг, які быў прыняты дзяржаўнымі орга-намі, які зацверджаны, але ці варта адмаўляцца ад Божага падарунка?
І.М.: - Можна і іначай паставіць пытанне. Ці вартыя нашыя разбойныя сэрцы, каб яны былі пакрытыя тым сця-гам? Без пакаяння, без пера-ходу ад разбойнага да пакаяннага стану, без вяртання блуднага сына, якім кожны з нас пакуль што з'яўляецца? Таму што спачатку трэба па-каяцца. ачысціць свае сэрцы, а потым сказаць: «Госпадзі, калі хочаш. пакрый нас зноў сваёй плашчаніцай, як дзяржаўным сцягам!». Прасіць змірэнна, а не мітынгаваць, лямантаваць і патрабаваць гэтага. Вось так я думаю. А Царква і так пакры-тая гэтымі колерамі, яны пры-сутнічаюць на аблачэнні пра-васлаўных Партыярхаў, яны ніколі не здымаліся.
МІКОЛУ БУСЛУ - 60!
Той, хто ведае Міколу Бусла, абавязкова ўзгадае коласаўскага настаўніка ў найлепшым сэнсе гэтага слова. Яго аднавяскоўцы з Дубровы, што ў Светлагорскім раёне, людзі праважна пенсійнага ўзросту, добра ведаюць гэтага Настаўніка, слухаюць (а часам і чытаюць), што скажа ён. Калі ў краіне былі яшчэ адносна вольныя выбары, Мікола сядаў на ровар, аб'язджаў не толькі сваю, але і суседнія вёскі. І вынікі галасавання там былі зусім іншыя, чым у іншым канцы раёна: кандыдаты, якіх падтрымлівалі БНФ, іншыя дэмакратычныя сілы, набіралі там большасць галасоў! З дня стварэння Таварыства беларускай мовы ён адзін з яго найбольш рупных актывістаў на Гомельшчыне. Ніколі і нідзе не хаваў сваіх дэмакратычных і беларускіх поглядаў.
Закончыўшы некалькі дзесяцігоддзяў таму Менскі педагагічны інстытут замежных моў (цяпер - лінгвістычны універсітэт), Мікола Бусел прыехаў паводле размеркавання ў няблізкую ад Менска вёску, і да сённяшняга дня выкладае тамтэйшым дзеткам замежныя мовы (перадусім - іспанскую). Нямала часу ён аддаў выхаванню сваіх уласных дзяцей, якія (дарэчы, аўтэнтычна беларускамоўныя) пайшлі ўжо ў шырокі свет. Паранейшаму цягне нялёгкі воз хатняй гаспадаркі, дбаючы пра тое, каб своечасова пасадзіць і ўбраць соткі, нарыхтаваць корму свойскай жывёле, паправіць плот, сваімі рукамі вырабіць патрэбныя ў гаспадарцы прылады.
І разам з тым... Разам з тым у Міколы заўсёды знаходзіўся і знаходзіцца час, каб нястомна працаваць над сабою, вывучаць усё новыя мовы (акрамя асноўных еўрапейскіх моваў, у тым ліку навагрэцкай, ён валодае, напрыклад, і персідскай!), а самае галоўнае - выкарыстоўваць свае веды на карысць беларускай Беларусі. Яшчэ ў 80я гады мінулага стагоддзя ён склаў ёмісты "Іспанскабеларускі слоўнік", пазней прыйшла чарга кампендыумаў найчасцей ужываных слоў - "Італьянскабеларускага слоўніка", "Ангельскабеларускага слоўніка для школьнікаў", "Беларускаіспанскафранцузскаітальянскапартугальскагрэцкага слоўнічка на 4 000 словаў", "Слоўнікамінімума беларускай мовы"... Усе яны, на жаль, знаходзяцца ў стане рукапісаў або выйшлі саматужным спосабам, невялікім накладам (як той самы "Ангельскабеларускі слоўнік для школьнікаў"). Зараз да друку рыхтуецца "Іспанскабеларускі слоўнік для школьнікаў". Выданне такіх працаў - рэч не танная, а сённяшняя беларуская дзяржаўная палітыка зусім не скіраваная на тое, каб такія слоўнікі наогул з'яўляліся ды складалі канкурэнцыю слоўнікам на "великом и могучем".
Мае Мікола Бусел пэўны даробак і як перакладчык мастацкай літаратуры (кніга ўругвайскага пісьменніка Арасьё Кірогі "Казкі трапічнага лесу" выйшла асобным выданнем, "Сапраўдная апалогія Сакрата" навагрэцкага літаратара Костаса Варналіса друкавалася напачатку ў штогодніку "Далягляды", а потым у зборніку выбранай замежнай прозы "Гісторыя кахання"; выбраныя навелы з "Дэкамерона" Бакачча змяшчаліся ў часопісе "Крыніца"...), і як арыгінальны празаік (навела "Анабазіс" у нядаўна выдадзеным зборніку "мужчынскага" апавядання "Паветраны шар"...) Неаднаразова Мікола Бусел выступаў на старонках розных дэмакратычных выданняў як арыгінальны і запамінальны публіцыст.
Нягледзячы на салідны ўзрост, юбіляр мае юначы імпэт, ён поўны творчых задумаў, сярод якіх - завяршыць пераклад "Дэкамерона", скласці яшчэ некалькі слоўнікаў, выгадаваць сабе наступнікаў... Хачу ад сябе і ад чытачоў "Нашага слова" пажадаць яму здзяйснення ўсіх яго планаў, а таксама галоўнае мары - дачакацца таго дня, калі беларуская мова верне сабе годнае месца ва ўсіх сферах жыцця нашай краіны. Мяркую, што гэта мы б мелі ўжо сёння, калі б кожны беларускі настаўнік, жывучы ў горадзе альбо на сяле, быў такім, як Мікола Бусел.
Лявон Баршчэўскі.
КОНКУРС У ГОНАР РЫГОРА КРУШЫНЫ
Фундацыя памяці Рыгора Крушыны праводзіць спабор паэзіі да стагоддзя беларускага паэта, якое будзе адзначацца сёлета 3 снежня. Да ўдзелу запрашаюцца беларусы ва ўзросце ад 18 да 32 гадоў. Журы творчага спаборніцтва прымае да разгляду літаратурныя творы (лірычныя альбо наватарскія), якія заснаваныя на фальклоры Случчыны або Палесся, песні на словы любога верша Рыгора Крушыны, альбо крытычныя артыкулы,
прысвечаныя яго паэзіі і паэтычнаму стылю. Арганізатары спабору ўстанавілі дзве ўзнагароды для пераможцаў: першы прыз складае 700
амерыканскіх долараў, другі - 300 долараў. Уганараванне пераможцаў адбудзецца ў снежні. Творы на спабор прымаюцца да канца лістапада на
адрас электроннай пошты: iharka tut.by альбо на паштовы адрас: Krushyna Poetry Foundation, POB 40846, St. Petersburg, FL 33743, USA.
Гісторыя народа ў яго мове
"Гісторыя народа ў яго мове" - назва кнігі Ніны Гілевіч, выбраныя фрагменты яе дысертацыйнага даследавання "З гісторыі сацыяльнаэканамічнай лексікі ў беларускай мове", якую аўтарка абараніла ў 1971 г. Пісьмовая спадчына Вялікага Княства Літоўскага выклікае бесперапынную цікавасць, як з боку айчынных, так і з боку замежных навукоўцаў. Праца Ніны Гілевіч была адной з першых работ айчынных лінгвістаў, прысвечаных даследаванню спецыяльнай лексікі, зафіксаванай у дзяржаўнаадміністрацыйных дакументах ВКЛ. Для выбару матэрыялу даследавання Н. Гілевіч прааналізавала звыш ста помнікаў старабеларускага пісьменства, сярод якіх не толькі такія вядомыя, як Акты Виленской археографической комиссии, Акты Западной России, Акты Литовской метрики, Статуты ВКЛ (1529, 1566, 1588 гг.), але мясцовыя гарадскія кнігі Вільні, Коўна, Трокаў, Гародні і інш. Даследчыца прааналізавала звыш трохсот тэрміналагічных адзінак і словаспалучэнняў, звяртаючы ўвагу на іх семантычныя адметнасці, на спецыфіку ўжывання ў старабеларускіх тэкстах, на адлюстраванне некаторых лексем у беларускіх дыялектах. Даследаванне Н. Гілевіч тым каштоўнае, што яно прысвечана аналізу аўтэнтычных намінацый, якія з'яўляліся вынікам словатворчай і намінатыўнай дзейнасці старабеларускіх кніжнікаў.
Кніга Н. Гілевіч "Гісторыя народа у яго мове" гэта выбраныя працы, у якіх спецыяльнаму разгляду падвяргаюцца наступныя тэматычныя пласты сацыяльнаадміністрацыйнай лексікі: назвы падаткаў, павіннасцей, гандлёвых адносін, адміністрацыйнасудовых плацяжоў, павіннаснаслужбовая тэрміналогія, назвы спецыяльных і ўрадніцкіх службаў і інш. Кожная лексема аналізуецца аўтаркай з пункту гледжання яе семантычнай структуры (асобна разглядаюцца полісемантычныя намінацыі), спецыфікі ўжывання ў помніках пісьменства і тэрытарыяльнай дыферэнцыяцыі. Асобным чынам прааналізаваныя асноўныя спосабы ўтварэння юрыдычных намінацый: марфалагічны, фанетыкамарфалагічны, сінтаксічны, марфолагасінтаксічны, семантычны.
Праца Ніны Гілевіч прысвечана разгляду тэрміналагічнага пласта старабеларускай лексікі ў працэсе станаўлення і выпрацоўкі тэрміналагічнай сістэмы ў цэлым, таму асобае месца ў даследаванні займае разгляд сінонімаў і сінанімічных радоў, некаторыя з іх маюць некалькі дзесяткаў намінацый. Вывучэнне з'явы сінаніміі ў дыяхранічным аспекце дазволіць прасачыць генезіс гэтай важнай з'явы з беларускай гістарычнай лексікалогіі.
Дысертацыйнае даследаванне Ніны Гілевіч стала адной з прац, якія паклалі пачатак даследаванню асобных тэматычных раздзелаў лексікі старабеларускай мовы. Абапіраючыся на гэтае даследаванне, на працягу некалькіх дзесяткаў гадоў старабеларуская дыяхранія ўзбагацілася даследаваннямі па ваеннай лексіцы (Н.К. Памецька), асобнаму аналізу падвергліся назвы намінацый адзення, галаўных убораў і матэрыялаў для іх вырабу (Л.І. Рабаданава), рэлігійная лексіка (І.У. Будзько) і інш. Даследчыкі мовы асобных помнікаў старабеларускага пісьменства, акрамя графікаарфаграфічнага, фанетычнага і марфалагічнага ўзроўняў, сталі аналізаваць і лексіку твораў (Э.В. Ермоленка, Н.В. Паляшчук, В.Э. Зіманскі), з'явілася і асобнае даследаванне, прысвечанае лексічнаму складу "Александрыі" (А.І. Дзядова). Такім чынам, навуковыя працы Ніны Гілевіч сталі аднымі з першых у рэчышчы развіцця лексікалогіі старабеларускай мовы.
Кніга "Гісторыя народа у яго мове" будзе цікавай для лінгвістаў, гісторыкаў, этнолагаў, правазнаўцаў і ўсіх тых, хто займаецца гістарычнай спадчынай Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, каму цікава беларускае слова ў яго высокім статусе дзяржаўнага служэння свайму народу.
Выданне падрыхтавана і забяспечана прадмовай Нілам Гілевічам. Яно адначасна - добрая даніна памяці руплівай даследчыцы мовы.
Ірына Будзько.
Дзе была ў 1362 годзе бітва войска Вялікага Княства Літоўскага-Беларускага з татарамі: на Снівадзе ці Сінюсе?
(Працяг. Пачатак у папярэднім нумары.)
Вайсковы аспект.
Апісанне бітвы ўзята з "Хронікі" М. Стрыйкоўскага. Размяшчэнне войск дадзена вельмі схематычна. Сам аўтар дапускае, што бітва магала быць як паўночней, так і паўднёвей Таргавіцы. Дакладнае месца бітвы нават не акрэслена, не вызначана, на якім - левым ці правым беразе ракі Сінюха гэта адбылося. Калі бітва адбылася на левым беразе (войска Альгерда, па версіі Стрыйкоўскага, прыйшло ад Дняпра "мінуўшы Канеў, Чаркасы"), то разбітыя татары павінны былі уцікаць не у шырокія палі, а перепраўляцца праз Сінюху.
Калі на правым - то ўзнікае пытанне, як татары далі пераправіцца войскам Альгерда праз паўнаводную Сінюху. А той жа М. Стрыйкоўскі піша: "Потім після цієї звитяги литва й русини забрали кілька десятків стад коней та верблюдів i багато кошів або o6oзів, в котрих татари, кочуючи, звикли возити з собою усе майно.
Вони звільнили від татар Торговицю, залишки мурів якої ще й сьогодні стоять в гирлі ріки Богу, Білу Церкву, Звенигород i вci поля аж за Очаків, від Києва i Путивля аж до гирла Дону, та виплошили іx аж до Волги, а нших до Кафи й Азова i Криму, в середину Таврії або Перекопу, загнали."
Таму відавочна, што даследванні вучоных па лакалізацыі месца бітвы 1362 г. на р. Сінюха прывялі да адмоўнага выніку.
3. Снівада.
Гісторыя Украіны сведчыць, што ў 1239 годзе татараманголы захапілі Падолле. Больш за сто гадоў украінскі народ знаходзіўся пад гнётам Залатой Арды. На заваяванай тэрыторыі татары стварылі мытныя акругі - цьмы - на чале з цемнікамі. Усе цьмы былі аб'яднаны ў адзін улус, які атрымаў назву Падольскі. Даніна збіралася ўзброенымі атрадамі на чале з баскакам.
Вядомыя ўкраінскія гісторыкі канца ХІХ пачатку ХХ ст. Мікола Аркас і Міхайла Грушэўскі сцвярджаюць, што народы Русі (Украіны) зазывалі да сябе літоўскіх князёў. Гэта тлумачыцца тым, што літоўскія князі, як прадстаўнікі этнічна блізкага народа аднае славянскай моўнай групы з блізкай культурай, уступаючы ў валоданне новымі ўкраінскімі землямі, прызвычайваліся да мясцовых парадкаў і традыцый, паважалі іх і не навязвалі сваё. «Мы старыны не рушым, а новага не ўводзім» было іх прынцыпам з часоў Гедзіміна.(20) Яны прымалі хрысціянскую веру, мясцовую мову, станавіліся, адным словам, беларускімі і украінскімі князямі. І, такім чынам, межы Вялікага Княства Літоўскага пашыраліся.
Працэс аб'яднання славянскіх зямель, пачаты Гедзімінам, паспяхова працягваў Альгерд. Да 1362 года Вялікае Княства Літоўскае пашырыла свае ўладанні, далучыўшы ЧарнігаваСеверскія землі, Пераяслаўль, Валынь.
У Ардзе ж у гэты час ішла «вялікая замятня», як яе назвалі гісторыкі.(21) Забойствы ханаў здараліся адно за другім. Смерць хана Бердзібека ў 1359 г. прывяла да змены ханаў чатыры гады запар. Арда развальвалася.
«Самы час выцяць па татарах і вызваліць ад іх Падолле. Гэта адсуне іх ад Валыні, дзе княжыць брат Любарт і паспрыяе далейшаму аб'яднанню славян, думаў князь Альгерд у свае 66 гадоў. Пара збірацца ў паход на Падолле. Мне дапамогуць Карыят са сваім сынамі і Любарт». Менавіта Гедзімінавічы, якія ўсталяваліся на Валыні, былі ў першую чаргу зацікаўлены ў разгроме ардынскіх орд на Падоллі, бо ардынскія ханы з'яўляліся не толькі «отчичами и дедичами» Падольскай зямлі (так іх называюць беларускія літоўскія летапісы), але з 1356 г. і саюзнікамі польскага караля Казіміра ІІІ у яго барацьбе з Гедзімінавічамі за ГаліцкаВалынскую Русь. Дакладнае ўказанне на гэта ўтрымлівае була папы Інакента ІІ (люты 1357 г.), у якой ён папракаў Казіміра ІІІ за саюз з ардынцамі.(33)
Асноўныя сілы войска Альгерда, якія выступілі супраць ардынцаў склаліся з полацкіх, віцебскіх, наваградскіх, менскіх, пінскіх, тураўскіх, нальшанскіх, віленскіх, заслаўскіх, гомельскіх, бранскіх і іншых харугваў. Самыя большыя сілы далі аб'яднанаму войску сыны Новагародскага князя Карыята - Альгердавы пляменнікі Аляксандр, Юры, Канстанцін і Фёдар, якія і былі завадатарамі выправы. У паходзе да іх далучыліся валынскія дружыны.
Па розных падліках набіраецца каля 30 тысяч войска, не лічачы абознікаў і прыслугі (хоць лічба прыблізная, але блізкая да рэалій).
Сабраўшы войска, Альгерд рушыў на Падолле. На наш погляд, рух войскаў Альгерда да месца галоўнай бітвы адбываўся так. Князь Альгерд пачаў паход са сваёй дружынай з Вільні і праз Крэва (далучыліся нальшанскія ваяры) прыйшоў ў Наваградак. Тут да яго далучыліся чатыры пляменнікі Аляксандр, Юры, Канстанцін і Фёдар - са сваімі дружынамі. Далей іх шлях ляжаў праз Клецк на Тураў. Тут, верагодна, да яго далучыліся заслаўскія харугвы князя Яўнута, менскія і слуцкія войскі.
Аб'яднанае войска пераправілася праз Прыпяць у Тураве і рушыла на поўдзень да Оўруча. Сюды ж, верагодна, прышлі віцебскія, смаленскія і мсціслаўскія харугвы, сустрэўшыяся ў раёне Любашан, і пераправіўшыся праз Прыпяць ў Мазыры.
Вельмі верагодна, што шляхі дружын былі іншымі і злучэнне асноўнага войска з заслаўскімі, менскімі і слуцкімі дружынамі адбылося ў раёне Капыля, а з віцебскімі, мсціслаўскімі і смаленскімі - у Тураве. Але незалежна ад гэтага ўсе шляхі праходзілі па землях Вялікага Княства Літоўскага, і таму ўся падрыхтоўка і сам паход адбыліся схавана ад ворага. Гэта не дазволіла татарам загадзя даведацца аб намерах Альгерда (ён ніколі не абмяркоўваў на вялікай радзе свае мэты і толькі яму аднаму былі вядомы сапраўдныя мэты і шляхі іх дасягнення) і апярэдзіць яго (што мы пасля і ўбачым на полі бітвы).
Далей шлях войска ляжаў праз Жытомір, Бярдзічаў на вароты Падолля - Хмельнік.
* * *
Прасторамі Падолля, правабярэжжа і нізоўя Дняпра валодаў хан ДзмітрСолтан, Прычарнамор'ем у раёне сучаснай Адэсы - малады, толькі ўступіўшы ва ўладу, хан Кечыбей, Крымам - хан Кутлубуг (пасля іх гібелі гэтымі тэрыторыямі авалодаў Мамай).
Для збору даніны, аховы сваіх уладанняў, гандлёвых зносін, перагону палонных татары карысталіся старымі шляхамі. Вядомы Чорны, Кучманскі, Мураўскі і са старакіеўскіх часоў, Жалезны шляхі. Жалезны шлях - адзін з самых старажытных, і пачынаўся са старажытнага Кітая і даходзіў да Азоўскага мора (гэта частка больш вядома як Шаўковы шлях). Ад Азоўскага мора ад Перакопу на поўнач расходзіліся: на ўсход у вярхоўі Аскола адходзіў Мураўскі шлях, а на захад Чорны. У раёне сучаснага Кіраваграда Чорны шлях дзяліўся на два рукавы: паўночны - ішоў вышэй сучаснай Таргавіцы, паўднёвы - каля сучаснай Цішкоўкі. Яны злучаліся ў раёне сучаснай Хрысцінаўкі. У раёне сучаснага Дабравелічкава - геаграфічнага цэнтра Ўкраіны ад Чорнага шляху на поўдзень адходзіў Кучманскі шлях, каторы перасякаў Паўднёвы Буг ніжэй упадзення ў яго р. Сінюхі і па самаму поўдні Падолля выходзіў да Цярнопаля. Тут Чорны і Кучманскі шляхі злучаліся і разам ішлі да Львова. (глядзі карту № 3).
Гэтыя шляхі кантраляваліся татарамі. Рух па гэтых шляхах вялікіх груп людзей, а тым больш войскаў, не мог застацца незаўважаным. Па гэтаму войска Альгерда ніяк не магло прайсці незаўважаным на месца бітвы ні з Валыні на Сніваду (па нашай версіі), ні з Кіева на Сінюху (па версіі прыхільнікаў Сінюхі).
* * *
Шлях войскаў Альгерда да Хмельніка перасекся з Чорным шляхам у раёне сучаснага Уланава, размешчанага на рацэ Снівада.
Снівада - яна ж Сіняя Вада - левы прыток Паўднёвага Буга. Працягласць ракі - 58 кіламетраў (70 вёрст). Свой пачатак бярэ каля вёскі Мар'янаўка, што каля Скаржынец, і ўпадае ў Паўднёвы Буг каля горада Іванаў.
Каля Уланава рака Снівада шырынёй тры метры і глыбінёй каля метра. Як мясцовы жыхар, я (У. Ц.) добра ведаю гэтыя мясціны. Правы бераг ракі - абрывісты, з затокамі, левы - шырокае поле. Рака ва Уланаве робіць падкову. Там ёсць месца, дзе рэчку лёгка пераадолець і пешым і конным.
* * *
Рухаючыся хуткім маршам на поўдзень, Альгерд выйшаў на Чорны шлях. Гэты рух войск не мог застацца незаўважаным татарамі. Невялікі ахоўны атрад татар з Хмельніка выйшаў насустрач войскам князя Альгерда, але, пабачыўшы іх веліч, у бой не ўвязваўся. Татары адправілі ганцоў у Ямбалуцкі, Перакопскі і Крымскі сараі і пачалі чакаць падмацавання.
Ямбалуцкая, Перакопская і Крымская орды (ад Дона да Дуная) павінны былі па трывозе сабраць статысячнае войска і рушыць па Чорнаму шляху да Хмельніка - паставога горада Падолля - для абароны сваіх уладанняў. Маючы вялікую армію, татары спадзяваліся разграміць войска Вялікага Княства Літоўскага і надалей панаваць на Украіне. Але іх планы не ажыццявіліся. Альгерд меў час выбраць месца бітвы, расшыхтаваць войска, падрыхтавацца да бітвы. Яго войска не было знясілена баямі і мела час адпачыць ад пераходаў.
Альгерд вырашае даць бой у зручным для сябе месцы - у прыроднай падкове ракі Снівада - на Уланавым полі паміж сучаснымі Уланавам і Варонаўцамі. Ва Уланаве гуртуюцца галоўныя сілы. Запасны атрад пад камандаваннем Уладіміра, сына Альгерда, размясціўся паміж Варонаўцамі і Лазной. Там збоку рачулка Батыжок, побач невялікі лес, непераадольны для татарскай конніцы. Узнікае пытанне, ці можна было зрабіць расшыхтоўку войска, калі б татары былі на полі першымі і гатовы да бітвы? Ведаючы татарскую тактыку можна смела адказаць - не! Гэта сведчыць, што Альгерд першым быў на полі бітвы, а татары - пасля.
* * *
Даследчыкі апісалі ход бітвы (22, 34, 35). Але лічым неабходным унесці некаторыя заўвагі.
15 верасня 1362 года да Уланава поля з поўдня, з боку Хмельніка, падыйшла арда ДзмітраСолтана. Па Чорнаму шляху з паўднёвага ўсходу, з боку Дзікага поля, падышлі орды Кутлубуга і Кечыбея.
У Лазне быў дадзены першы бой. Войскі князя Ўладзіміра адбілі першы ўдар татар. Злева войскі прыкрывалі скалістыя берагі рэчкі Баціжок, ззаду быў невялікі (у тры кіламетры) лес. Татары, сустрэўшы моцны адпор, павярнулі ў абход лесу і выйшлі на Уланава поле. Убачыўшы, што галоўныя сілы Альгерда ўжо расшыхтаваныя, татары разгубіліся. Але хутка перашыхтаваліся і павялі бой у сваіх традыцыях. Яны зноў ударылі па флангу, што прыкрываў асноўныя сілы, спрабуючы абыйсці галоўныя сілы Альгерда па рацэ Снівада і зайсці ў тыл. Але войска Уладзіміра зноў вытрымала.
Тады татары ударылі па другім флангу, па войсках Карыятавічаў. І тут беларускія харугвы вытрымалі. Таксама не ўдалася спроба татар раздзяліць беларускаукраінскае войска ўдарам пасярэдзіне. Больш таго, палкі правай і левай рукі пачалі ахопліваць татарскае войска з бакоў, а моцны ўдар па фронце татары не вытрымалі і падаліся на ўцёкі.
Так была здабыта перамога, ад якой татары не змаглі ачомацца і пагадзіліся са стратай Падолля, і не толькі Падолля, а і цэнтральнай ды паўднёвазаходняй Украіны.
* * *
Ёсць яшчэ аргументы на карысць Снівады.
«Слоўнік гідронімаў Украіны» 1979 г. аргументуе назву Снівада польскай моваю Siniowoda - Сінявада.(36)
У польскіх крыніцах, дзе згадваецца Уланаў, назва Снівады таксама напісана адным словам "Pustinia Vlanow przy slakie tatarskiem nad potokim Sinovoda".(37)
На карте "Украінські землі в складі ПольскоЛитовськоі дзержави перед 1569 роком» (38) М. С. Грушэўскі Сніваду назваў Сіняй Вадой, а Сінюху Сінюхай.
Снівада цячэ на граніцы Падолля. Галоўным вынікам перамогі Альгерда было вызваленне Падолля. Пасля перамогі на Падоллі засталіся ўладарыць князі Карыятавічы, якія заснавалі гарады Вінніцу, Смотрыч, Бакоту, КамянецПадольскі.(39), Брацлаў (40)
Тое, што бітва каля Сініх Водаў была на Снівадзе, трымаюцца думкі ўкраінскія гісторыкі Н. ПалонскаяВасіленка (41), І. Крып'якевіч (42), В. Замлынскі (43), адміністрацыя Віннічыны (44).
* * *
Як магло атрымацца, што месца бітвы ля Сіняй Вады перанеслі на Сінюху?
На думку М. Дораша, гэта магло адбыцца паводле некалькі прычынаў.
Папершае, вялікая колькасць дакументаў пра гістарычнае мінулае звязана з Сінюхай. Зза скупасці крыніц і дакументаў пра Сніваду гэта дало падставу шэрагу украінскіх і расійскіх гісторыкаў назваць Сіняй Вадой Сінюху, а не Сніваду .
Падругое. Даўжыня рэчкі Снівада 58 кіламетраў і яна ёсць не на ўсіх картах. Сінюха ж у два разы даўжэйшая (111 км). Яна пазначана амаль на ўсіх картах.
Патрэцяе. Дайшоўшыя да нас летапісныя крыніцы перапрацоўваліся і рэдагаваліся ў Расеі некалькі разоў. Магчыма памылка летапісца, які назваў Сніваду Сіняй Вадой, што і прывяло ў далейшым да непаразуменняў.
* * *
На тэрыторыі сяла Варонаўцы знаходзяцца два вялікія курганы - магілы. Яны знаходзяцца прыблізна за 500 - 700 метраў ад Снівады. Яшчэ і цяпер калінікалі там знаходзяць моцна паржавелыя рэшткі старажытнай зброі. Падобная магіла і ў сяле Паўліўцы Калінаўскага раёну Вінніцкай вобласці.
Гэта яшчэ адно пацверджанне таго, што менавіта тут, на Снівадзе, адбылася тая гістарычная бітва з татарамі, пасля якой загінуўшыя воіны былі пахаваны ў тых магілах.
* * *
Прыхільнікі версіі бітвы на рацэ Сінюха не знайшлі важкіх доказаў.
С. Орэл у артыкуле "Добро і велич воедино сплеліся в імені твоїм" за 12.11 .2002 г. упамінае пра бітву на Сінюсе: "У 1362 році між селами Добрянкою і Тишківкою в урочищі Татарка під орудою князя Ольгерда відбулася перша велика переможна битва з трьома татарськими ханами. З боку руськолитовських сил у ній брали участь загони місцевого боярства з Київщини та ЧерніговоСіверщини, воїни князя Любарта з Волині та князів Коріатовичів з Поділля, тобто, у переважній більшості наші земляки, українці."
Аднак Карыятавічы засталіся на Падоллі пасля перамогі на Сіняй Вадзе!
Дабранка і Цішкоўка знаходзяцца на адлегласці ў 16 км ва ўрочышчы Татарка. Дабранка размешчана на на зліянні рэк Сухі Ташлык і Сінюха. Сюды і адносіць маг-чымае месца бітвы С. Орэл. А па Л. Багацкаму: "Войоники розташувалися, маючи за спиною Синюху, ліворуч - Вись, з правого боку - річечку Ка-гарлик" . ( між імі размешчана Таргавіца - У. Ц.) Р. Кагарлык упадае ў Сінюху у с. Салдацкае на 15 км на познач ад Цішкоўкі. Чорны шлях праходзіў па Та-тарскім урочышчы. І, калі лічыць месцам бітвы Татарскі шлях, то гэта кіламетраў трыц-цаць на поўдзень ад цвердзі Таргавіцы.
Раскопкі, праведзеныя ў Таргавіцы не выявілі ніякіх слядоў буйных ваенных дзеян-няў. Знойдзены «две серебря-ные монеты и десять медных, и майже ніяких предметів по-буту, зброі…" (45)
4. Высновы.
1. Паход на Падолле войскаў Вялікага Княства Лі-тоўскага на чале з вялікім князем Альгердам адбыўся ў 1362 годзе.
2. Шлях паходу - ад Вільні праз Тураў, Мазыр - Жытомір на Уланаў.
3. Вялікі князь ажыц-цявіў паход рашуча, хутка і нечакана для татараў.
4. Бітва адбылася 15 верасня 1362 года на берегах ракі Снівада на Уланавым полі.
5. Войскі князь Аль-герд прывеў на поле бітвы першым, расшыхтаваў іх у баявы парадак.
6. Невялікі вартавы атрад татар каля Хмельніка ў бой не ўступаў.
7. Князем Альгердам упершыню былі прыменены кідальныя машыны для стрэ-лаў, што таксама спрыяла пе-рамозе.
8. Заняўшы зручныя пазіцыі, князь Альгерд навязаў татарскай конніцы свой план і умовы бою і выйшаў перамож-цам. Перамогу атрымаў у свае 66 гадоў.
9. "Альгердава падко-ва" паміж Уланавам і Варо-наўцамі не вытрымала бы на-ціску татар без дадатковага войска Уладзіміра, прыхава-нага паміж Воронаўцамі і Лаз-ной. Уладзімір не даў татарам прарвацца ў тыл асноўным сілам войскаў Альгерда.
10. Вызваленчы паход Вялікага Княства Літоўскага на Падолле восенню 1362 года - яркае пацвярджэнне таму, што беларускі і ўкраінскі народы аднолькава ўспрымалі татар як ворага. Таму і ўкраінскія хару-гвы прымалі ўдзел у вызво-льным паходзе Альгерда. Да-лучэнне ўкраінскіх зямель да Вялікага Княства Літоўскага павінна ўспрымацца як прагрэ-сіўная падзея. Гэта спрыяла развіццю украінскага этнасу, а не яго заняпаду, як гэта было пад татарамі.
Заключэнне.
Тэма барацьбы Вялі-кага Княства Літоўскага з татарамі яшчэ да канца не даследавана. Ёсць многа "бе-лых плямаў". Мы паспраба-валі асвятліць падзеі 1362 г. так, як мы іх бачым і разумеем. Мы запрашаем да супрацоў-ніцтва ўсіх не абыякавых да гісторыі людзей, як навукоў-цаў, так і краяведаў, архівістаў, археолагаў. Мы спадзяемся, што сумеснымі намаганнямі можна будзе з дакладнасцю знайсці ісціну ў спрэчных мо-мантах нашай гісторыі.
Асабліва варта напі-саць кнігу пра Вялікага князя літоўскага Альгерда. Гэта вель-мі неардынарная асоба. Яго роля ў гісторыі Еўропы XIV cтагоддзя вельмі прыніжана.
Мы будзем працягваць працу. Сёлята спаўнілася 645 год бітве на Снівадзе. Праз пяць год - 650 - годдзе. Гэту выдат-ную дату ў супольнай гісторыі беларускага і украін-скага народаў патрэбна азначыць годна. Час ёсць, але час бяжыць вельмі хутка. Таму мы чакаем хуткіх водгукаў на наш арты-кул.
* * *
У Кіеве ёсць вельмі цудоўнае месца ля Дняпра - Падол. Перамога татар - вялі-кая падзея на Падоллі.
Бацькоўская ўсмешка пасля перамогі на Уланавым полі прыемна здзівіла князя Ўладзіміра. У памяць аб ёй Уладзімір назваў схіл берага Дняпра ў Кіеве Падолам. Хто ведае…
Магчыма, гэта і было. А калі не, то хай будзе так і на спрадвек…
Літаратура:
1. «Энцыклапедыя гіс-торыі Беларусі» у 6 т. «Бел. Эн.», Мн., 1997, т. 4 стар. 355.
2. "История СССР" К., 1954, т. 2 стр. 79.
3. "Беларускія летапі-сы і хронікі". "Беларускі кні-газбор", Мн., 1997, стар. 60-61.
4. "Беларуская Энцы-клапедыя" у 18 т. "Бел.Эн.", Мн., 1997. т. 9 стар. 222.
5. "Беларускія лета-пісы і хронікі" "Беларускі кнігазбор", Мн., 1997, стар. 94-95.
6. Даецца па М. Ерма-ловіч "Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае" Мн., "Беллітфонд". 2000, стар. 191-192.
7. Д. С. Лихачёв "Рус-ские летописи и их культурно-историческое значение" - "Из-дательство Академии На-ук СССР". М-Л., 1947, стар. 289.
8. Там жа, стар. 290-291.
9. Там жа, стар. 301.
10. Там жа, стар. 307.
11. Там жа, стар. 438.
12. "Полное собрание русских летописей" т.15 - вып. 1,- М., 1965.- с. 75 (даецца па па "Центральна Украіна за доби класичного середновічча: студіі з історіі XIV ст.» НАН Украі-ны. Інститут історіі Украіни. Наук. Ред. Ф. М. Шабульдо, К., 2003, стар. 4.)
13. Д. С. Лихачёв "Рус-ские летописи и их культурно-историческое значение" - "Из-дательство Академии Наук СССР". М-Л., 1947,стар. 459.
14. Там жа, стар. 307-308.
15. "Полное собрание русских летописей" т.11 - СПБ.,1879, переиздание- М., 1965.- с. 2 (даецца па па "Цен-тральна Украіна за доби кла-сичного середновічча: студіі з історіі XIV ст.» НАН Украіны. Інститут історіі Украіни. Наук. Ред. Ф. М. Шабульдо, К., 2003, стар. 4.)
16. Д. С. Лихачёв "Рус-ские летописи и их культурно-историческое значение" - "Из-дательство Академии Наук СССР". М-Л., 1947, стар. 478.
17. "Иллюстрирован-ная история СССР", "Мысль", М.,1975, стр. 44
18. "Полное собрание русских летописей" т. 2. СПб., 1843, с. 350 (даецца па "Цент-ральна Украіна за доби класич-ного середновічча: студіі з історіі XIV ст.» НАН Украіны. Інститут історіі Украіни. На-ук. Ред. Ф. М. Шабульдо, К., 2003, стар. 7.)
19. "Полное собрание русских летописей" т. 35; Лето-писи белорусско-литовские. М., 1980, с.66, 74 (даецца па "Центральна Украіна за доби класичного середновічча: сту-діі з історіі XIV ст.» НАН Украіны. Інститут історіі Ук-раіни. Наук. Ред. Ф. М. Ша-бульдо, К., 2003, стар. 4-5.)
20. Д. С. Лихачёв "Рус-ские летописи и их куль-турно-историческое значение" - "Из-дательство Академии Наук СССР". М-Л., 1947, стар. 467
21. "Беларуская энцы-клапедыя" у 18 т. "Бел.Эн.", Мн,1997, т.2 стар 87.
22. Macej Stryjkowski. Kronika Polska, Litewska, Zmo-dzka і wszystkiej Rusi. War-szawa, 1846., Т. 2., s 6-7 (даецца па "Центральна Украіна за доби класичного середновічча: студіі з історіі XIV ст.» НАН Украіны. Інститут історіі Ук-раіни. Наук. Ред. Ф. М. Ша-бульдо, К., 2003, стар. 4-5.)
23. "История СССР" К., 1954, т. 2 стр. 250-251.
24. "Центральна Укра-іна за доби класичного серед-новічча: студіі з історіі XIV ст.» НАН Украіны. Інститут історіі Украіни. Наук. Ред. Ф. м. Шабульдо, К., 2003, стар. 10.
25. Там жа, стар. 12.
26. М.С. Грушевсь-кий. Історія Украіни-Руси. Т. IV, стар. 81-82.
27. Там жа, стар. 7.
28. "Центральна Укра-іна за доби класичного серед-новічча: студіі з історіі XIV ст.» НАН Украіны. Інститут історіі Украіни. Наук. Ред. Ф. м. Шабульдо, К., 2003, стар. 3.
29. Там жа, стар 27-40.
30. Там жа, стар. 31.
31. "Беларуская энцы-клапедыя" у 18 т. "Бел.Эн." Мн., т.16, стар. 218.
32. М. Дорош "Істо-рия Вороновець і не тіль-ки…» «Жіттеві обріі» № 47 27. 05. 1993.
33. Ф.М. Шабульдо «Земли юго-западной Руси в составе Великого княжества Литовского», К., 1987, стар. 68.
34. В. Пасталіца "Бітва на Сініх Водах" "Беларускі гістарычны часопіс", Мн., 1993., № 3 стар. 70-75.
35. А. Е. Тарас «Войны Московской Руси с Великим княжеством Литовским и Ре-чью Посполитой в XIV-XVII в.в.» АСТ. М., «Харсвест», Мн., 2006., стар. 49.
36. «Словнік гыдрони-мив Украiни», К., 1979, стар. 513.
37. «Архив Юго-Запад-ной России» ч.VII т. ІІ, стар. 163
38. М.С. Гушевський «Історія Украіни-Руси» К., 1994, стар. 502-503.
39. Там жа, стар. 142.
40. «Історія місц і сіл. Вінницка вобл.», К., 1972 стар. 481.
41. Н.Д. Полоньска-Василенко «Історія Украіни». К., 1995 т. І стар. 310.
42. І.П. Крип'якевич «Історія Украінського вой-ска» Львів, 1936 стар. 138.
43. В. Замлинський «Іс-торія Украіни в особах IX-XVIII ст.» К., 1993 стар. 137-138.
44. В. Коцемир «Люди Вінничини високі духом і оде-ржіми у праці» «Подолія» № 175-176 24 жовтня 2003
45. В. Панченко «Битва на Синых Водах: початок кинця Золотой Орди?» «Украіна Inko-gnita" под ред. Л. Івшино, библиотека газети «День» Киiв, 2002 стар.74
Мікола Ліннік, (Беларусь)
Уладзімір Арлоў прадставіў кнігу "Імёны Свабоды" ў Гародні
У Гародні выступіў Уладзімір Арлоў, ён прывёз сваю новую кнігу "Імёны Свабоды". "Імёны Свабоды" - гэта 261 гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды 1821га стагоддзяў. Сустрэча з пісьменнікам адбылася ў Таварыстве беларускай школы.
Арлоў: "Добры вечар, дарагія сябры. Сёння ўжо дзясятая прэзентацыя кніжкі "Імёны Свабоды", яна памаранчавага колеру, і яшчэ так цудоўна пахне друкарскай фарбай. Яна нядаўна выйшла, але, на шчасце аўтара, вельмі хутка знайшла свайго чытача".
Уладзімір Арлоў сказаў, што, каб атрымаць кніжку, трэба напісаць на адрас бюро Радыё Свабода ў Менску, і прысутныя пачалі даставаць нататнікі і асадкі, каб запісаць адрас.
На сённяшняй сустрэчы прагучалі імёны гарадзенцаў, у прыватнасці, Паўла Жука, Міхася Ткачова, Аляксея Карпюка. І якраз прысутнічала ўдава Іна Анатольеўна Карпюк. Уладзімір Арлоў прачытаў эсэ з кнігі пра яе мужа.
Карпюк: "У мяне мокрыя вочы: чалавек жыве, чалавека памятаюць. Ён не дарэмна рабіў тое, што рабіў. Ён вельмі верыў у тое, што спадар Уладзімір гаварыў. Верыў у аптымістычным рэчышчы. Я люблю пісьменніка Арлова, люблю яго і як гісторыка. Я ўзрушаная, што ў яго знайшоўся час і жаданне сказаць нешта пра Аляксея…"
Сяргей Астраўцоў, Гародня.
На здымках:
1. Уладзімір Арлоў у Гародні. 2. Уладзімір Арлоў выступае на сустрэчы з чытачамі. 3. Уладзімір Арлоў уручае кнігу "Імёны Свабоды" Іне Карпюк.
Успаміны Эдварда Вайніловіча
(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)
Землеўладальнікі Меншчыны, з трывогай назіраючы за падзеямі, за ўсёй гэтай трагедыяй "exodusu", не паддаліся ўсеагульнай ліхаманцы, а вырашылі заставацца на месцах насуперак ціску з боку расійскіх войскаў, якія адыходзілі, лічачы: "Калі гінуць, дык лепш пад сваім плотам, чым пад чужым". Некаторыя жанчыны з дзецьмі перабіраліся ў горад, тыя, хто заставаўся, будавалі хованкі на месцах. Напрыклад, раскватараваныя ў нас артылерысты з дазволу афіцэра збудавалі нам акопы і зямлянкі, у якіх мы намерваліся хавацца ў выпадку набліжэння лініі фронту. Сяляне, бачачы, што двор нікуды не збіраецца, пачалі апрацоўваць палі. У дадзеным выпадку маёнтка, за выключэннем тых, якія знаходзіліся побач з лініяй фронту, сваю місію выканалі спаўна насельніцтва не падвергнулася эміграцыйнай ліхаманцы. Да таго ж і адступленне войскаў прыпынілася, а фронт вызначыўся поруч з тымі ж Баранавічамі, дзе ў пачатку вайны на рацэ Шчара знаходзілася Стаўка Галоўнакамандуючага. Усё гэта працягвалася датуль, пакуль увесь наш край да Дняпра і Дзвіны не быў заняты ворагам. Частка сельскага насельніцтва, якое ратавалася ад вайны асела ў нашых наваколлях, а частка пайшла на Ўсход. Маёнткі і горад кішэлі ўцякачамі, якія належалі да кіраўнічых колаў. Менск стаў набываць рысы польскага горада.
Нясвіж у сценах замка прымаў шматлікіх гасцей. Быў час, калі амаль усе Радзівілы сабраліся ў родных сценах. У сілу маіх былых адносінаў з Радзівіламі мае Савічы наведалі такія шаноўныя гасцюй, як старшыня Польскай групы ў Берліне князь Фердынанд, князь Дамінік з Баліц меркаваны бацька польскага караля Ераніма, які жаніўся на дачцы эрцгерцага Стэфана з Жыўца. Гасцявалі таксама князь Канстанцін з Парыжа, старшыня Цэнтральнага аграрнага таварыства ў Варшаве князь Севярын Чацвярцінскі з братам Людвікам і шваграм Жулткоўскім і многія іншыя. Сем'ямі, а часта і ўсім дваром, чакалі пералому ў статэгічным і палітычным жыцці, каб вярнуцца дадому. Яны ўсё ж дачакаліся гэтага моманту, у той час як тыя, хто іх прымаў і частаваў, змушаныя былі пакінуць родны парог і застацца без даху над галавой. Хоць Савічы і знаходзіліся за 50 вёрст ад Баранавічаў, артылерыйская кананада даносілася і да іх. У вокнах палаца звінелі шыбы, адчыняліся дзверы, а варожыя самалёты, якія пралятаюць над нашымі лясамі і палямі, спачатку выклікалі трывогу, а затым перасталі палохаць людзей, якія нават не глядзелі ім услед і не адрываліся ад палявых работаў.
Дарога, якая праходзіла па тэрыторыі маёнтка, прама паміж хатай і стайняй, пабудаваная з дапамогай аўстрыйскіх палонных і вядучая з Баранавіч вакол Клецка, праз Тимковичи Слуцк Бабруйск на Ўсход, была чыннікам нервовасці і турботы. Сталы рух вайскоўцаў абозаў, перабазаванне вайскоўцаў атрадаў, да якіх мы паступова абвыкалі, паколькі шкоды адмысловай яны не прыносілі, а расійскія войскі скуплялі ўсё, што прадавалася, і добра плацілі. У сілу сваіх абавязкаў старшыні Аграрнага таварыства, а таксама падчас працы ў Дзяржаўнай Радзе, я быў знакам са шматлікімі з вайсковага кіраўніцтва, якія часта мяне наведвалі. Сярод іх варта назваць генерала Данілава камандуючага Баранавіцкім фронтам, які часта бываў у мяне са сваімі ад'ютантамі, баронам Бенкендорфом і ДоўбарамМусніцкім, здаецца, плямяннікам генерала. Прыязджаў заўсёды без папярэджання, спачатку з Савеяк, а затым з Іванова, дзе знаходзілася яго Стаўка. У мяне заставаліся запасы "старкі", якую вельмі шанавалі гэтыя спадары, і не адна бутэлька вугорскага была асушаная за гутаркай ля каміна.
А грамада была прыстойная: генерал быў прафесарам вайсковай акадэміі, Бенкендорф служыў пры амбасадзе ў Берліне і знаходзіўся ў добрых адносінах з ўсімі прыбалтыйскімі баронамі, ведаў таксама і маіх калегаў баронаў па Дзяржаўнай Радзе. ДоўбарМусніцкага я сустрэў пазней у Варшаве выпадкова ў трамваі, але ўжо як афіцэра польскага войска. Реквізіцыі расійскіх войскаў былі няцяжкімі, за выключэннем лясных матэрыялаў і асабліва маладых лясных пасадак, якія ішлі на будаўніцтва гасцінцаў і на фашыну. Але і гэтыя моманты можна было ўладзіць і знайсці агульную мову з дапамогай камандуючага беларускім фронтам генерала Эверта, змешчанага ў Мінску, да якога я заўсёды меў доступ і які ніколі мне як прадстаўніку Аграрнага грамадства не адмаўляў. Аграрнае грамадства аказвала невычэрпныя паслугі свайму Боку ў перыяд расійскага вайскоўца кіраванні, а затым нямецкага, змякчаючы наступствы канфліктаў, самавольства і страт, непазбежных ва ўмовах ваеннага становішча.
Саюз абшарнікаў Менскай губерні
Аграрнае таварыства складалася ў асноўным з чальцоў, якія жылі паза горадам (старшыня жыў за 120 вёрст ад Менска), а сродкі камунікацыі ва ўмовах нямецкай акупацыі або адсутнічалі, або былі цяжкімі. Да таго ж, у перыяд кіравання Керанскага паўстала мноства разнастайных "саюзаў", "аб'яднанняў", у тым ліку па прафесіі (толькі клас землеўладальнікаў не меў сваёй арганізацыі).
Ва ўлонні Аграрнага таварыства пры актыўным удзеле адваката Людвіка Уняхоўскага зарадзілася ідэя аб стварэнні саюза, у задачы якога ўваходзіла б абарона як вялікай, так і малой уласнасці абшарнікаў. Было склікана агульны збор Аграрнага таварыства, распрацаваны статут і створаны "Саюз абшарнікаў Менскай губерні", старшынём якога быў абраны Ежы Чапскі, які ў то час стала пражываў у Менску, а намеснікам старшыні і асноўны "спружынай" Людвік Уняхоўскі. Мы ганарыліся, што былі першымі, а не апошнімі, таму што, калі на наш збор прыбыў з Масквы прадстаўнік Цэнтральнага саюза абшарнікаў з мэтай стварэння ў нас аналагічнай арганізацыі і запрашэння нас да супрацоўніцтва, ён заспеў усё гатовае і дзейнае. Да прыходу немцаў нашы прадстаўнікі ахвотна ездзілі на агульныя паседжанні ў Петраград і Маскву, дзе іх гасцінна сустракалі і падтрымлівалі, бо цэнтральная ўстанова была добра арганізаваная, мела вялікі ўплыў і грашовыя сродкі.
Пасля сыходу бальшавікоў дзейнасць саюза была адноўленая ва ўмовах нямецкай акупацыі і працавала нават абольш ктыўна, чым раней, паколькі немцы лічыліся з гэтай арганізацыяй, маючы ў сябе аналагічную: "Verein der Landwirthe". Чыннікаў для гэтага было звышдастаткова.
Урад Керанскага і яго эпігоны прасоўвалі ў земства ўльтралевыя элементы, якія абкладалі непасільнымі падаткамі і земскімі павіннасцямі абшарніцкія маёнткі і ўраўноўвалі падаткі на лес і зямлю, імкнучыся знішчыць буйную ўласнасць, у чым неацэнную дапамогу ім аказалі валасныя органы самакіравання, якія складаліся выключна з сялян, што паранейшаму праглі падзяліць уласнасць землеўладальнікаў. Саюзу землеўладальнікаў з пераменным поспехам прыходзілася абараняць свае маёмасныя правы і шукаць справядлівасці ў акупацыйных улад. Сабраўшыся ўжо ў якасці ўцякачоў у Варшаве ў 1918 1919 гг., мы аднавілі наш Саюз на варшаўскай зямлі ў выглядзе прадстаўніцтва крэсавых землеўладальнікаў пад польскім кіраўніцтвам. А пасля вяртання на Радзіму ўвосень 1919 г. мы ізноў аднавілі сваю працу ў Менску пад кіраўніцтвам таго ж кіравання. Але, нажаль, на малаважны тэрмін, паколькі вяртанне бальшавікоў у ліпені 1920 г. пазбавіла нас пасад.
Пасля сыходу з Канграсуўкі расійскіх войскаў, як я ўжо адзначаў, пасада Галоўнакамандуючага з рук вялікага князя Мікалая перайшла ў рукі імператара. Галоўная Стаўка была перанесеная ў губернскі Магілёў, а чыгуначная сувязь з Петраградам была арганізавана праз Оршу і Віцебск. Чаканні, звязаныя з "Зваротам вялікага князя", рассеяліся, як смуга з прычыны непрымірымага стаўлення афіцыйнай улады да ўсяго польскага, асабліва на Крэсах. Вельмі цвёрдую палітыку праводзілі расійскія акупацыйныя ўлады ў Галіцыі, дзе намеснік, граф Бобрынскі, арыштаваў і вывез у Расію мітрапаліта Шаптыцкага, а царкоўныя купалы пачаў перафарбоўваць у зялёны колер, каб пацешыць вока прывезенага з Хелма архірэя Яўлогія, які карыстаўся благой славай.
З Варшавай сувязь адсутнічала. Зрэдку прыходзілі весткі аб жорсткасці нямецкіх улад. Але і ў нас сітуацыя была не лепшай. Актыўна паранейшаму дзейнічалі ў краі самыя разнастайныя арганізацыі: асветніцкія ("Асвета"), якія займаюцца асветай мясцовага насельніцтва, або ж што курыруюць дзейнасць, звязаную з аказаннем дапамогі ўцякачам і "ахвярам вайны". Я хачу спыніцца на "Таварыстве дапамогі ахвярам вайны" у сувязі з яго далёка ідучымі інтэрасамі, якія пераследваў старшыня цэнтральнай маскоўскай арганізацыі Аляксандр Лядніцкі.
У сувязі з дзеяннем у Канграсуўцы і Заходнім краі "выключнага права", а таксама пераследаваннем палякаў на месцах і забаронай выконваць ім абавязкаў кіраўнікоў ва ўласным Краі, расійскія губерні ад Дняпра і Дзвіны да Ўладзівастока былі перапоўненыя польскім элементам, які шукаў хлеба і працы ці то ў дзяржаўным сектары, ці то ў іншых месцах. Сярод эмігрантаў былі нашчадкі ўцякачоў першых хваль, якія па розных прычынах не маглі вярнуцца на радзіму, а таксама ссыльные, якіх заўсёды было звышдастаткова. Траплялі сюды таксама шматлікія дзяржслужбоўцы і чыгуначнікі, якія ў сілу дзяржаўнай палітыкі, што ажыццяўлялася ў той перыяд, перамяшчаліся з ускраін у глыб Расіі. Многія ехалі туды па ўласнай волі ў пошуках абшару для рэалізацыі сваіх здольнасцяў і ідэй. Але кожная з эміграцый, добраахвотная або змушаная, за невялікім выключэннем, павінна была рэгістравацца ў кнізе нацыянальных страт. У адрозненне ад немцаў, якія пры наяўных трох стваралі як мінімум чатыры "vereiny" (саюзы), польская эміграцыя жыла ўраскідку, паступова губляючы пачуццё нацыянальнага адзінства, падвяргаючыся ўплыву расійскай літаратуры, клубнага жыцця ў раённых гарадах, уступаючы ў шлюбныя саюзы і т. д. Хоць апошнія і прыўносілі дадатны элемент, але самі для сваёй радзімы былі страчаныя назаўжды.
Вялікі наплыў уцякачоў з ліку сялян і інтэлігенцыі, якія ўцякалі ад нямецкай акупацыі, падзейнічаў ацверажальна і прымусіў успомніць аб нацыянальнай адказнасці шматлікіх эмігрантаў. Пачалі ўзнікаць саюзы, якія аказваюць дапамогу ўцякачам іх сеткай была пакрытая ўся Расія. На фоне адсутнасці ў іх дзейнасці якойнебудзь агульнай праграмы і салідарнасці адвакат Аляксандр Лядніцкі вядомы ў шырокіх расійскіх і польскіх кругах сваімі арганізацыйнымі здольнасцямі паставіў сваёй мэтай сканцэнтраваць у Маскве дзейнасць усіх польскіх саюзаў, што дзейнічалі за мяжой, і надаць ім адзіны кірунак і пачуццё салідарнасці.
З'езд прадстаўнікоў саюзаў праходзіў у Маскве. Дэлегаты ад Заходняга краю таксама былі запрошаныя. Быў створаны Маскоўскі цэнтр, абрана кіраванне на чале з старшынём Лядніцкім.
Польскія арганізацыі, раз'яжджаючыся, ужо не былі раз'яднанымі ў сваёй дзейнасці, а пачуваліся сувязным звяном агульнага ланцуга, што аб'ядноўваў усіх палякаў на ўсходзе. У любых сумніўных пытаннях яны маглі звяртацца ў Маскоўскі цэнтр, з якога адзін толькі націск клавішы вырашала шматлікія праблемы палякаў, калі не ад Віслы, то, прынамсі, ад Буга да Ўладзівастока. Такія былі задумы спадара Лядніцкага.
У штодзённай газеце, якая выдаецца ў Маскве, быў надрукаваны вельмі строгі статут, паводле якога не толькі чальцоў, але і кожнага паляка, што не належыць да гэтай арганізацыі, але які ігнаруе яе распараджэнні або, напрыклад, не плаціць усталяваныя падаткі, можна было паставіць да ганебнага слупа. Планавалася прызначыць кантралёраў, якія маглі затрымаць любога праходжага і запатрабаваць дакументы, якія пацвярджаюць выплату або пратэрміноўку падатку, вызначаючы тым добрапрыстойных і дрэнных палякаў. Газеты паведамлялі, што, у маскоўскіх з'ездах удзельнічалі прадстаўнікі "Польскай групы" з Заканадаўчых Палат, "Цэнтральнага аграрнага грамадства Каралеўства", "Цэнтральнага грамадзянскага камітэта" і т. д.
Стваралася ўражанне, што, згаджаючыся з прынятымі з'ездам рэзалюцыямі, яны як б падпарадкоўвалі кампетэнцыі сваіх арганізацый кампетэнцыі гэтага "з'езду з'ездаў": і сапраўды замахнуліся на функцыі нацыянальнага ўрада. Гэта ўжо было занадта, асабліва калі прымаць да ўвагі мае погляды ў стаўленні нацыянальнага ўрада і аб пакорлівым падпарадкаванні яму грамадскай думкі ў 1863 г. З'явіліся асцярогі, што мы ізноў можам стаць на шлях самазваных і канспіратыўных арганізацый.
Я схіляю галаву перад арганізацыйнымі здольнасцямі спадара Лядніцкага, і калі б яму ставілі помнік за вялікія заслугі і невычэрпную энергію ў вобласці аб'яднання ў "Саюз дапамогі ахвярам вайны" усіх палякаў, якія знаходзіліся ў расійскай эміграцыі, я ахвотна паклаў б і свой рубель. Але ў дадзеным выпадку гаворка ішла аб іншым. Спадар Лядніцкі павінен быў зыходзіць ад Уладзівастока, але спыніцца на Дняпры і Дзвіне, за якімі былі ўжо не эміграцыйныя атрады, а землі, уладальнікі якіх, як і гарадская інтэлігенцыя, якія фарміруюцца адвеку стагоддзяў польскай культурай і моцныя сваім маёмасным станам, самі ўмелі і кіраваць, і арганізоўвацца. Эмігранты ж ніколі не змогуць кіраваць краем з карысцю для яго, таму што яны жывуць тымі рэаліямі, якія існавалі тут у момант іх адыходу. Яны не трымаюць руку на пульсе, на які варта арыентавацца. А беспярэчнае падначаленне рашэнням маскоўскіх з'ездаў было б раўназначным адрачэнню ад роднага краю і права распараджацца сваім лёсам, бо наша прадстаўніцтва заўсёды было б у меншасці, маючы 9 галасоў ад 9 заходніх губерняў, супраць, як мінімум, 70 цэнтральных губерняў краіны. Прычым, гэта былі б прадстаўнікі эміграцыі, якія прадстаўляюць іншыя грамадскія сферы і зусім не звязаныя з зямлёй. А валоданне зямлёй польскімі землеўладальнікамі складае галоўную апору польскай ідэі на Крэсах.
Прыняцце дырэктыў Маскоўскага цэнтра магло б прывесці да такога абсурду, што інжынер з Вяткі, цырульнік з Саратава, чыгуначнік з Тыфліса або цырульнік з Харкава вырашалі б, як уладкоўваць жыццё на Менскай, Віленскай або Валынскай зямлі. Сцвярджэнне прыхільнікаў гэтай арганізацыі ў тым, што маскоўскія рашэнні сталі вынікам з'езду ўсіх польскіх арганізацый краіны, былі хібныя, паколькі, калі ў гэтым з'ездзе ўдзельнічалі чальцы "Польскай групы" або "Цэнтральнага аграрнага таварыства", то, як прыватныя асобы, а не як упаўнаважаныя сваіх арганізацый, якія зусім не зракаліся ад сваёй аўтаноміі па стаўленні да Маскоўскага цэнтра, што і было пацверджанае прэзідыюмамі гэтых арганізацый.
Узважыўшы ўсё і прымаючы да ўвагі тое, што ў перыяд падзей 1863 г. ніхто не выявіў грамадзянскай мужнасці, каб супрацьстаяць самазванному "Нацыянальнаму ўраду", я вырашыў не браць грэх на душу, паколькі, па маім меркаванні, тут замахваліся на нешта падобнае. Таму я ахвотна пагадзіўся на запрашэнне графа З. Веляпольскага ў Петраград, на палітычнае паседжанне, і з'ехаў, каб распавесці аб сваіх сумневах і боязі. Я не магу сапраўды назваць дату паездкі ў сувязі са знікненнем пры пагроме маіх цыдулак. Памятаю, што сустрэў там свайго калегу і сябра Э. Добецкого, які ад'язджаў у Стакгольм, прадстаўнікоў ад нашага Краю: А. Мяйштовіча і К. К. Скірмунта. Былі там дэлегаты ад Русі, а таксама прадстаўнікі нашай калоніі ў Маскве: Грабскі, князь Чацвярцінскі, князь Радзівіл і многія іншыя.
(Працяг у наст. нум.)
А парушэнні ўсё-такі былі
Таварыства беларускай мовы
імя Францішка Скарыны"
ІНФАРМАЦЫЯ
ад 24.09.2007 г. № 11-02-03/
на №7/207-201 ад 24.08.2007 г.
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь па прадстаўленню Пракуратуры Рэспублікі Беларусь разгледзела зварот аб правядзенні работ у гістарычным цэнтры г. Гродна і ў межах сваёй кампетэнцыі паведамляе.
Генеральны план г. Гродна быў зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 ліпеня 2003 г. № 332 і вызначае асноўныя палажэнні развіцця гарадскога асяроддзя, што датычаць функцыянальнага заніравання тэрыторыі населенага пункта, развіцця яго транспартнай інфраструктуры, інжынерных камунікацый, пытанняў экалогіі, санітарнага стану, аховы асобных гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх комплексаў, іншых, звязаным з развіццём гарадскога асяроддзя.
Больш падрабязна гэтыя палажэнні прапрацоўваюцца ў дэтальным плане, у складзе якога выконваецца таксама праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей.
У дэтальным плане вызначана тэрыторыя гістрычнага цэнтра г. Гродна, граніцы якога адпавядаюць устаноўленым пры наданні ёй статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнесеным у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспуб-лікі Беларусь. У межах помніка горадабудаўніцтва адзначаны паэлементна яго складаючыя часткі, выяўлена планіровачная структура, зроблены ландшафтны аналіз, дадзены прапановы па характару правядзення работ і прыстасаванню аб'ектаў.
Праект "Рэканструкцыі плошчы Савецкай з транспарт-нымі падыходамі (1-ая чарга будаўніцтва)" па выніках разгляду на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэр-стве культуры (далей -Навукова-метадычная рада) быў узгодне-ны Міністэрствам культуры заключэннем ад 30.12.2005 № 01-05/651.
У працэсе правядзення работ на Савецкай плошчы былі выяўлены асобныя парушэнні заханадаўства, што паслужыла прычынай падрыхтоўкі Міністэрствам культуры прадпісання ад 17.04.2006 г. № 001 на адрас АУТШ "Інстытут "Гроднаграма-дзянпраект", з улікам якога заказчыкам на правядзенне рэканст-рукцыі забяспечана археалагічнае даследаванне на тэрыторыі плошчы і праведзена карэкціроўка праекта будаўніцтва падзем-нага перахода на вул. Баторыя, што абумоўлена неабходнасцю прадухілення пашкоджання рэшткаў палаца Радзівілаў.
У далейшым у Міністэрстве культуры неаднаразова праходзіў разгляд праектнай дакументацыі па гістарычнаму цэнтру г. Гродна (паседжанні Навукова-метадычнай рады ад 18,19.04.2007 № 130 і ад 30.05.2007 № 131).
Так, напрыклад было разгледжана пытанне аб правядзенні работ на былым палацы адміністратара флігель 1, флігель 2 па вул. Горкага 2/2, 2, 2А у г. Гродна па разборцы аварыйных канструкцый з улікам іх аднаўлення і захавання архітэктурнага аблічча будынка.
Аднак, на вышэйназваным аб'екце пачаліся работы з парушэннем Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь" (далей - Закон) і Міністэрствам культуры было выдадзена Гродзенскаму гарвыканкаму прадпісанне ад 21.05.2007 г. № 004 з патраба-ваннем праводзіць работы ў адпаведнасці з заканадаўствам аб ахове спадчыны.
Патрабаванні Міністэрства былі выкананы і згодна з артыкулам 37 Закона Гродзенскай епархіі выдадзены дазвол Міністэрства культуры ад 21.06.2007 г. на права правядзення першачарговых, супрацьаварыйных работ па вул. Горкага 2А з асобай умовай праводзіць работы на падставе ўзгаднення Навукова-метадычнай рады.
Кожнае вытворчае мерапрыемства ў гістарычным цэнтры, як і на іншых гісторыка-культурных каштоўнасцях г. Гродна, ажыццяўляецца з улікам разгляду і ўзгаднення ва ўстаноўленым парадку Міністэрствам культуры навукова-праектнай дакументацыі або праектнай прапановы ў выпадку адсутнасці на дадзены момант інвестара работ і неабходнасці правядзення супрацьаварыйных мерапрыемстваў.
Міністэрства культуры пры разглядзе прапаноў па правядзенню работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях і ў зонах аховы нерухомых матэрыяльных каштоўнасцей заўсёды зыходзіць з умоў вызначаных заканадаўствам аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны, іншых нарматыўна прававых актаў, якія датычаць вырашэння гэтых пытанняў. Кожнаму з прынятых рашэнняў павінен папярэднічаць комплексны аналіз, прававых, эканамічных, метадычных і іншых асаблівасцей выканання работ, якія скіраваны на забяспячэнне развіцця гарадскога асяроддзя, стварэння камфортных умоў пражывання людзей, пры безумоўным захаванні адметных вартасцей помнікаў горадабудаў-ніцтва і архітэктуры.
Намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь І.М. Чарняўскі.
Адзіная мая
17 кастрычніка ў Лідскім каледжы прайшло тэматычнае мерапрыемства, прысвечанае Дню маці. У ім прымалі ўдзел навучэнцы групы 84 па (кіраўнік Анаровіч Т.І.).
Прысутнічалі шматлікія госці: члены адміністрацыі; настаўнікі, навучэнцы. Прысутнічалі старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны" Станіслаў Суднік і намеснік старшыні Міхась Мельнік. На мерапрыемстве выкарыстоўваліся розныя віды ўздзеяння: дэманстрацыя выставы кніг, інтэрвію з гледачамі і бацькамі навучэнцаў.
Добра быў падрыхтаваны матэрыял: сур'ёзныя, кранальныя за сэрца вершы, прыпавесці, сітуацыі. Усё мерапрыемства спалучала ў сабе лірычнасць, сум, камедыйнасць.
Ні адзін глядач не застаўся абыякавым да гэтай тэмы. Моцныя пачуцці ўскалыхнулі сэрца кожнага. Закранулася адвечная праблема бацькаоў і дзяцей: мы не заўсёды памятаем аб сваіх матулях, калі становіліся дарослымі. Але часта бывае позна гэта ўсвядоміць.
Наш кар.
На здымках: 1. Удзельнікі імпрэзы. 2. Песню пра маці старшыні суполкі ТБМ навучальнай групы Уладзіслава Буракоўскага на словы скарбніка арганізацыі ТБМ Лідскага каледжа Яўгена Паца выконваюць Ганна Захарэвіч і Ўладзіслаў Буракоўскі
80 гадоў з дня выхаду паэмы "Магіла льва" асобным выданнем
27 верасня ў Магілёве літаратурнай вечарынай ад-значылі 80-годдзе выхаду асоб-ным выданнем паэмы Янкі Купалы "Магіла льва". Мера-прыемства адбылося ў Магі-лёўскай абласной бібліятэцы. Па запрашэнні краязнаўчага аддзела бібліятэкі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы веча-рыны прыняло ТБМ. Базыль Камароў распрацаваў плакат, буклет. Вялікі дзякуй Алегу Дзьячкову, што запрасіў на вечарыну шмат людзей, у ліку якіх і я .У вечарыне прыняў удзел сябра ТБМ Ігар Пушкін. Ён, як гісторык, цікава рас-павёў пра легенду паходжання назвы горада Магілёў, пра Купалаву паэму. Таксама ўдзел у вечары прыняла Кузь-менка Лілея Міхайлаўна (мас-тацкае чытанне).
Яўген Балбераў. Магілёў.
Здымак 1. Выступае гісторык Ігар Пушкін. Здымак 2. Урывак з паэмы "Магіла льва" чытае Лілея Кузьменка.
Злыдзень
Сатырычная камедыя ад Алеся Петрашкевіча як бы пра савецкае жыццё
(Працяг. Пачатак у папярэднім нумары.)
Стэла. Вернемся дамоў - з некаторых чарапкі пасыплюцца.
Даніла (бярэ ў Стэлы грыф). Індане-зійская косць...
Злыдзень (Фядоры). Бачыла?!
Фядора. От, наматай на вус, сватка, што чакае тваё дзіцятка. Паўліна пра сваю дачушку так разважае: добра ў свеце - лепш пры матцы. А ты не думаў, што твайго сыночка вось так пад канвоем са скрыпкай на кухню вадзіць будуць?
Ігнат. Я свайму сыну не вораг, і калі ўжо такое дзела, то няхай і ў мяне жывуць.
Злыдзень (Стэле). Тады і наша мама...
Стэла. Тады і наша мама зойме свае сем метраў.
Ігнат. Ваша мама зойме свае сем, як я займу свае два.
Фядора. Паміраць, сваток, збірайся, а жыта сей.
Даніла. Паміраць? Такі пенсіянер, як ён, учапіўшыся за хвост, з бычка-пералетка скуру здзярэ.
Фядора. Мы цябе, Ігнатка, яшчэ замуж аддадзім.
Злыдзень. Пастараюся памагчы.
Фядора. Не пра тое цяпер гаворка. Маладым трэба сюпрыз падрыхтаваць, каб навек запомнілі.
Злыдзень. Падрыхтую! Запомняць!
Уваходзіць Гарык са скрыпкай без грыфа, абмацвае лоб.
Гарык. Прапаную скінуцца па чыр-вонцу і купіць маладым калысачку адразу на двойнечку.
Злыдзень. Не паспяваю падумаць. Як яна здагадваецца!
Стэла. Ёлуп!
Фядора. Пры такім жыцці, як вы маладым падрыхтавалі, у іх не тое што двойня, адно не завяжацца.
Паўліна. А чаму гэта не завяжацца - дзеўка як сыр?!
Даніла. Тут такая можа завязь пайсці, што праз год-два ў бабы рук не хопіць.
Фядора. Адкуль жа тая завязь возь-мецца, калі, тут жыўшы, праз спальню цешча будзе швэндацца, а там - бацькава раскладушка ў нагах стаяць?
Гарык. Пры цешчы не растанцуешся. У нас чаму дзяцей няма?
Злыдзень (Стэле). Утаймуй Гарыка.
Стэла. Яшчэ адно слова пра маму - і я надзену гэту пасудзіну табе на вушы! Ты маю канцэпцыю ведаеш!
Даніла. Маладзіца, наводзь ты сваю канцэпцыю там на кухні і не лезь сляпіцаю чалавеку ў вочы. Бо ён праўду кажа: няма кахання без прытулення!
Фядора. А якое ўжо тут прытуленне, калі бацька... пнём тырчыць?
Злыдзень (Ігнату). Нібы Ігнат віна-ват…
Ігнат (узрываецца). Ну, дык гары яно гарам такое вяселле, калі бацьку толькі і застаецца, што ў багадзельню падацца!
Злыдзень. Ці...
Стэла. Ці засіліцца.
Злыдзень. Не баба, а обер-злыдня! Такая па ўласнай ініцыятыве наробіць радасці, што ў шапку не заграбеш!
Гарык (Ігнату). У багадзельню мы з табой разам пойдзем, калі я цешчу не перажыву. (Рагоча.)
Стэла дае Гарыку па карку.
Сцепаніда, адлупцую! (Ігнату.) Ты, Ігнат, начным вартаўніком уладкоўвайся, Пакуль ты будзеш на аб'екце тырчаць, маладыя будуць
адсыпацца, а днём - наадварот, яны будуць на сваіх аб'ектах тырчаць, а ты будзеш адсыпацца. I маладым выгодна, і табе заработна.
Злыдзень. І пры такой злыдні чалавек не губляе гумару...
Фядора. А ў мяне такая рэзалюцыя...
Даніла. Ціха! Паслухайце! Хай мая баба скажа! У яе не галава, а палата прадстаўнікоў. Фармулюй, Фядора!
Злыдзень. Думай, думай, палата!
Фядора. Мая такая пастаноўка: абагу-ліць Ігната з Паўлінаю.
Злыдзень. Брава!
Паўліна (разгублена). Во праўду людзі кажуць, на бабіным языку кароста сядзіць.
Стэла (падазрона). Як гэта абагуліць?..
Злыдзень адводзіць Стэлу ўбок. Яна ўважліва слухае і Злыдня, і тое, што кажуць іншыя.
Фядора. А вось так: табе, Паўліна, вось тая палавіна. (Паказвае на суседні пакойчык.) А сват Ігнат...
Даніла. ...будзе гэтаму пакойчыку рад. I хітра, і мудра, і не вялікім коштам.
Гарык. Зацвярджаю, і скрыпку ў торбу! Без грыфа...
Паўліна. Кашалі плятуць - няма чаго слухаць.
Злыдзень. Не спяшайся, Паўліна!
Фядора (Ігнату). Чаго ж ты, сваток, маўчыш, як за язык падвешаны?
Ігнат (разгублена). Я проста не ведаю...
Фядора (напорыста). Ён не ведае?! Праз паўгадзіны маладыя вернуцца. Ім сюпрыз вынь ды пакладзі, а ён не ведае?
Злыдзень. Не ўпусці сваё шчасце.
Паўліна (нерашуча). Ігнатка, а мо няхай бы сапраўды маладыя адны пажылі - пацешыліся?..
Гарык. А як дзяцей народзяць, самі да вас прыбягуць.
Даніла. А куды ж яны дзенуцца? Цяпер жа лепшыя дзецям бацькі - дзед з бабаю.
Фядора (Паўліне і Ігнату). I вам удваіх весялей будзе. Нездарма ж кажуць, удавіная сякерка не сячэ і кабылка не вязе. А ты, сваток, мужчынка хоць куды...
Злыдзень (Стэле). Цяміш?
Стэла (усхвалявана). Каго мы на сённяшні дзень жэнім?!
Злыдзень. Не перашкаджай! Я тут такі вузельчык завяжу!..
Даніла. I памойму, перасяляйся ты, сват, і ўсё. А жылплошчу абмяняеце.
Злыдзень (Стэле). А наша мама?
Стэла рванулася, але Злыдзень утры-маў яе і нават прыкрыў ёй рот рукою.
Фядора (цалуе Данілу ў цемя). Разумнік ты мой! Прафесар ты мой галавасценькі! Табе не вартаўніком пры херме, а міністрам у добрых паслугах сядзець.
Паўліна (Ігнату). А можа, добрыя людзі і праўду гавораць?
Даніла. Зразумела нарэшце, што не так ужо і блага, калі сват будзе блізка, а пералаз нізка.
Фядора (сцябае Данілу ручніком, Ігнату). Бяжы, сваток, з Паўлінкаю куды трэба і перапішы ўсё, як дамовіліся, пакуль маладыя не вярнуліся. Гэта ж такая радасць дзеткам будзе!
Злыдзень. Будзе! У шапку не загра-беце...
Ігнат і Паўліна выходзяць. Іх право-дзіць да дзвярэй Фядора. Даніла грае на гармоніку. Гарык б'е ў бубен.
Стэла. Ці не зарана марша зайгралі? Каб не давялося на адной ножцы скакаць, дроздзікам!
Гарык. Ну і чалавек!.. Што яны, крадзенае мяняюць?..
Злыдзень. Але і някупленае прадаюць.
Стэла. Але і някупленае прадаюць.
II
На прасцэніум выходзяць Ігнат і Паўліна. Прыглядаюцца да ўстановы.
Паўліна. Адкуль будзем пачынаць, сваток, знізу ці зверху?
З'яўляецца Злыдзень у вобліку дзялка. Ігнат і Паўліна ўспрымаюць яго як асобу рэальную.
Злыдзень. Пачняце знізу - дойдзеце да верху. Пачняце з верху - дойдзеце да нізу. Пасля гэтага можна будзе паўтарыць заход наадварот.
Паўліна (насцярожана і недаверліва). Чаго?..
Злыдзень. Можа здарыцца, шаноўныя, што я вам да зарэзу спатрэблюся.
Паўліна. Як сабаку пятая нага.
Злыдзень. Пашкадуеш, бабуля.
Паўліна. Адыдзі, не чапляйся, кароста!
Злыдзень (сам сабе). Надзіва некаму-нікабельная баба.
Ігнат (Паўліне). Навошта ты так? Можа, начальнік які? Вертыкальны ці гарызан-тальны...
Паўліна. Не ўсякі той пан, у каго штаны навыпуск.
Ігнат. А шапка?
Паўліна. Што шапка?
Ігнат. Крэндзелем.
Паўліна (рашуча). Кожнай аблавусе не накланяешся!
Злыдзень (з пагрозай). Не заракайся красці... Не плюй у калодзеж... Лянівы два разы ходзіць, скупы два разы плоціць... Я не збіраюся чытаць вам лекцыю на тэму: «Фальклор - крыніца народнай мудрасці». Лекцыі не мой профіль... Кватэркі жадаеце махнуць?
Паўліна (здзіўлена). А табе адкуль вядома?
Злыдзень. Інфармацыя - рухавік прагрэсу. Маё месца - наперадзе рухавіка.
Ігнат. Глядзі, каб не раструшчыла... рухавіком.
Паўліна. Шапкі шкада.
Злыдзень. Пакойчыкі асобныя ці сумежныя? Ванная ляжачая ці сядзячая?
Ігнат (злосна). Стаячая!
Злыдзень. А на ганарарчык усё ж давядзецца раскашэліцца. Не зразумела? Ганарарчык - гэта ў сэнсе вы пасыплеце, а нехта падзяўбе.
Паўліна (замахваецца). Няма чым, а то я б табе дзеўбанула, злыдзень паршывы!
Злыдзень на нейкі момант губляецца. Ігнат і Паўліна праходзяць міма кабінетаў Ясноткі, Бранябойнага, Самасейкіна, Мі-ленькага.
Злыдзень (да залы). Крыўдна! Не-справядліва! Балюча і груба! (У адрас Паўліны.) Я табе раблю паскудства, ты мне рабі брыдоту, але рабі гэта па-людску, культурна, далікатна... Не ўдзяляем мы яшчэ перыферыі дастатковай увагі. Не выхоўваем пачцівасці да ўлады. Я - злыдзень! Згодзен! Але ж гэта мая работа! Я з'еў на ёй зубы, згубіў валасы, страціў ілюзіі яшчэ пры недаразвітым сацыялізме. Навошта ж замахвацца, навошта грубіць? Кватэрным шчасцем мне абавязаны жыхары Масквы і Кіева, Саратава і Бабруйска. Мяне ведаюць Права-бярэжная Украіна і Закарпацце! Я свой чалавек у Зялёным Лузе і на Харкаўскай. На рынках Далёкага Усходу і Крайняй Поўначы я на «ты» з дзялкамі першай рукі! У сярэдняй паласе і чарназёмнай зоне я не ўступаў ніводнаму мясцоваму гешэфцеру! Не будзем гаварыць за Адэсу! Ад Дзерыбасаўскай да Пацёмкінскай лесвіцы Злыдзень не хадзіў пешкі - яго насілі на руках удзячныя кліенты! Можа, з вас хто ведае, што такое абмен кватэр у трынаццатай ступені?! Не, з вас ніхто не ведае, што такое абмен у трынаццатай ступені. Гэта не арыфметыка! Гэта нават не алгебра! Не вышэйшая матэматыка! Гэта алгарытмы і кібернетыка! Гэта гіпноз і тэлепатыя. I я - нарасхват! Я патрэбен! I калі яны зробяць сваю справу па-людску, можаце адправіць мяне на пенсію... Я прасцей простага ўладкуюся на паўстаўкі анёлам хоць на Акрэсціна, калі вы абыдзецеся без Злыдня. I не будзем замахвацца, не будзем грубіць! Я добры, я харошы, калі са мной па-добраму і талерантна.
У прыёмную Міленькага ўваходзяць Любачка, Ігнат і Паўліна.
III
Любачка (у захапленні). Вы цудоўна рашылі! Вы геніяльна прыдумалі!
Паўліна. Толькі ты яму скажы. (Ківае на кабінет Міленькага.)
Ігнат. Хацелася б адразу, каб як сюр-прыз.
Любачка. Усё будзе о'кэй!
Паўліна. Як гэта?
Любачка. Парадак будзе.
Паўліна. А-а... А то я думала, можа, гэты галанар на лапу трэ будзе.
Любачка. Што вы! У тую нядзелю мы з Міленькім таксама ў аддзел сардэчных спраў ідзём да мадам Дзюркінай.
Злыдзень. Ну, гэта мы яшчэ пагля-дзім...
Паўліна. Ну і дзякуй богу.
Любачка. Няхай толькі пасмее не зрабіць, як я скажу.
Злыдзень. Ну, гэта мы яшчэ паглядзім.
Ігнат. Тут жа нічога такога...
Паўліна. Нам бы толькі паперку якую для сюпрызу, каб на талерку разам з ключамі...
Любачка. Абяцаю поўны парадак. (Уваходзіць да Міленькага.)
Міленькі размаўляе па тэлефоне. Любачка падыходзіць і прыгладжвае яму валасы, папраўляе гальштук, цалуе ў шчаку.
Злыдзень назірае за імі, пасміхаецца.
Міленькі (прымаючы ласкі). Няма, няма таварыша Дзелавога і не будзе. Сёння не будзе. Заняты! А вось так! Таму і заняты, што Дзелавы. Таму і не прымае, што ў яго больш важныя справы, чым у вас. Я ведаю, што вы не першы раз. Дык і я ж вам не ў першы раз раю, калі пад акном гудуць грузавікі, трэба ці перамяніць месца жыхарства, ці зачыніць акно... Мы ведаем, што вы пенсіянер... Мы ведаем, што вы будзеце скардзіцца... Але мы не можам спыніць урбанізацыю і навукова-тэхнічны прагрэс...
Любачка націскае на рычаг тэлефона і шэпча на вуха Міленькаму. Той кладзе трубку і абдымае яе за талію.
Міленькі. Люба, я прашу цябе, не камандуй. Я табе яшчэ не муж!
Любачка. Дык і я ж табе яшчэ не жонка. (Цалуе Міленькага ў губы.) Трэба, разумееш?
Міленькі (горача). За такі пацалунак я ім сваю кватэру аддам... Скажы там ад майго імя, каб у аддзеле чуласці не мурыжылі. У нас жа цяпер «одно окно», маё.
Любачка выходзіць у прыёмную.
Любачка (Паўліне і Ігнату). Заходзьце.
Ігнат і Паўліна разам з Любачкай уваходзяць да Міленькага.
Міленькі (вітаецца за руку). Мы ў курсе... Мы вас падтрымаем...
Звоніць тэлефон. Любачка здымае і падае Міленькаму трубку.
Першы памочнік другога намесніка начальніка Гармарнаршырбытпаслуг Міленькі слухае. Таварыша Дзелавота няма і не будзе. (Кладзе трубку.) Я вам скажу, дарагія тава-рышы... шаноўныя спадары...
Званок. Любачка падае трубку.
На калёквіуме Дзелавы па падрыхтоўцы да сімпозіюма. Абсалютна справядліва. (Кладзе трубку.) Ваша ініцыятыва, мае вы харошыя, заслугоўвае...
Званок.
Не было, няма і не будзе. (Да навед-вальнікаў.) Мне часам здаецца, што, чалавецтва загінула б, калі б яму аднойчы абрэзалі тэлефоны ці канфіскавалі сотавыя... На чым мы спыніліся?
Паўліна. Наша ніцатыва...
Міленькі. Абсалютна справядліва. Ваша ініцыятыва, панове, заслугоўвае ўсялякай падтрымкі. Я спушчу каманду. Любачка, прасачы, каб таварышы пабылі ў аддзеле чуласці, пададдзеле перастрахоўкі і ў спецы-ялістаў па спагадлівасці, а потым у маё «адзінае акно».
Паўліна (усхвалявана). Не ведаю, як вас і аддзячыць?!
Міленькі. Ну што вы?!.
Злыдзень (Ігнату). Запрашай на вяселле - гэта вярняк.
Ігнат. А мо закрывай сваю канторку і прыходзь! Пасядзім, пагаворым, па чарцы возьмем...
Міленькі. Не, не, не! Справы, справы, справы!.. Дзесяць тысяч розных спраў у суткі. Паесці часу няма, не тое што выпіць...
Паўліна. А чаго з людзьмі не выпіць, калі чарка поўная? А сам будзеш жаніцца, мы да цябе прыйдзем. Твая ж Любачка з маёй Марынкай - неразлітая вада. Дзякуй табе, рыбачка. (Цалуе Любачку.)
Любачка, Ігнат і Паўліна выходзяць. Звоніць тэлефон.
Міленькі бярэ трубку, слухае. Злыдзень гладзіць яго па галаве, а Міленькі абдымае яго за талію.
Злыдзень. Звані Неўпакоеву, не губляй магчымасці... (Знікае.)
Міленькі кладзе трубку і не можа зразумець, куды знікла Любачка. Набірае нумар тэлефона.
Міленькі (у тэлефон). Рэдакцыя? Міленькі гаворыць. Гэта ты, Неўпакоеў? Слухай, Неўпакоеў, Любачка падкінула ідэю - цудоўны матэрыял для газеты: маладзёжнае вяселле, народныя абрады, высакародны ўчынак бацькоў у сэнсе стварэння кватэрных умоў маладажонам і іншае. Рэдактар будзе ў захап-ленні. Прэтэндую на сааўтарства. Чыё проз-вішча? А, маладажонаў? Не, не ведаю. Дзе жывуць? Таксама не ведаю... Ты іх ужо здымаў?! Ну і праныра!.. А-а? Нюх у цябе, кажу, адмысловы! Ну, дык заходзь!..
Злыдзень. Пацікаўся членствам мала-дых.
Міленькі. А маладыя члены БРСМэ?.. Ну, тады лады.
IV
Кабінет Самасейкіна. Каля дзвярэй Ігнат, Любачка і Паўліна.
Любачка. Ну, цяпер вы ўжо самі, а я пабегла ў Палац шчасця. Хутка чарга нашых падыдзе. Ні пуху ні пяра вам. (Выбягае.)
Паўліна (чытае шыльду). Аддзел чуласці. Самасейкін. (Уваходзіць.) Дзень добры вам! На дзвярах чытаю - Самасейкін. А можа, думаю, з нашых хто, з старасельскіх. У нас жа паўсяла Самасейкіных.
Самасейкін (піша, не падымаючы галавы). Свет цесны, мамаша, а ўсе людзі брацця.
Паўліна. Не кажы, сынок. Праўду кажуць тыя евангельскія хрысціяне.
Самасейкін. Не будзем, мамаша, умешвацца ў справы евангелістаў. Сваіх па горла і вышэй.
Паўліна. Ці ж я не бачу! Кожны ідзе, і кожнаму чуласць трэба.
Ігнат. Наконт абмену мы.
Самасейкін. Мы, папаша, нічога не мяняем. Мы, папаша, так даём, хто заслугоўвае. Будзьце ласкавы, паверхам ніжэй у пададдзел перастрахоўкі... Там і абмяняеце. (Развітва-ецца.) Усяго вам найлепшага, шаноўнае спадарства. Калі што, заходзьце, пагаворым, параімся...
Ігнат і Паўліна выходзяць у захапленні ад такога прыёму. Задаволены і Самасейкін. За яго спіной у завітушцы велізарнага пара-графа, што высвечваецца на заднім плане, з'яўляецца галава Злыдня.
Злыдзень. Выдатна, Самасейкін! Так трымаць!
Паўліна (Ігнату). Якія людзі быва-юць! Хоць ты яго да раны прылажы! У нас жа, бывала, другі і зробіць табе, і дапаможа, але спачатку як вылупіцца, як гыркне, а гэты і мамаша, і папаша, і спадарства.
Ігнат і Паўліна ўваходзяць да Браня-бойнага. Хочуць паздароўкацца, але замест твару начальніка бачаць ніжнюю частку спіны.
Бранябойны нізка нагнуўся і выбірае бутэлькі з-пад стала.
Ігнат. Можна да вас?
Бранябойны жэстам, не вымаючы галавы з-пад стала, запрашае наведвальнікаў сесці.
Паўліна. Ад Родненькага мы. Не расшалопалі і промся на самы верх, а ён кажа, што ў вас мяняюць?!
Бранябойны. Хто кажа?
Ігнат. Ну, гэты - Міленькі, ці Род-ненькі, а мы хацелі...
Бранябойны (перапыняе). Законнае хаценне. У кожнага нечага не хапае, кожны нечага хоча, кожны некуды пнецца, кожнаму трэба, кожны чакае спагады, ва ўсіх праблемы... А спецыяліст па спагадлівасці адзін. Хто разбегся, каго скарацілі... Адзін на ўсіх застаўся. Карацей, што будзем мяняць: краны, ракавіны, унітазы, прашу прабачэння, пісуары? Дык на якую трасцу яны вам трэба? Адным словам, папя-рэджваю адразу: (падлічвае парожнія бутэлькі) ні кранаў, ні ракавін, ні ўнітазаў, ні прашу прабачэння... жэ-эс-ка зроду не мела, не мае і, трэба думаць, мець не будзе. (Сам сабе.) Тры тысячы дзвесце... (Наведвальнікам.) Дэфіцыт!.. (Зноў поркаецца пад сталом.)
Паўліна (Ігнату). Чаго кажа?
Ігнат (тлумачыць). Дэфіцыт.
Паўліна. Як гэта?
Ігнат. Ну як... З рук колькі хочаш, а па закону - скулле ў рэбры. ЖЭСка называецца, або дэфіцыт.
Паўліна. А на якую ён нам халеру той дэфіцыт? Нам кватэрамі абмяняцца і з усёй начынкаю разам: і з крантамі, і з пісяварамі, і з унітазамі.
Бранябойны. Не пярэчу. Калі ласка! (Складвае бутэлькі ў сумку.)
Паўліна. Ну і спасібачкі...
Бранябойны (перапыняе). Пададдзел перастрахоўкі паверхам ніжэй. (Бярэ сумку і выходзіць.)
Ігнат і Паўліна спяшаюцца да Ясноткі. У параграфе з'яўляецца Злыдзень. Бранябойны вяртаецца.
Злыдзень. Прафесійна!
Бранябойны. Не першы дзень заму-жам.
Ігнат і Паўліна ў Ясноткі.
Паўліна. Рыбачка мая, дзіцятухна маё, напішы ты нам, што трэба, пячатку прыкладзі дзе належыць. У нас жа ні мінутачкі!..
Ігнат. Хацелася неяк па-людску, каб як падарунак.
Паўліна. Як сюпрыз каб.
Ігнат. I ключ на талерку, і ордэр...
Паўліна. I ты ўжо нас нікуды не пасылай. Мы ж не так просім. Мы ж і аддзячыць можам, калі што.
Злыдзень (з параграфа). Яснотка, не спяшайся... Можна і ўліпнуць...
Яснотка. Які ключ, які одрэр, якая талерка?
Ігнат. Кватэрамі са сваццяй хацелі абмяняцца і каб хутчэй.
Яснотка. У нашага народа, калі чулі, ёсць такая прымаўка: хутка каты робяцца, ды сляпыя родзяцца. У Бранябойнага, у аддзеле чуласці, паверхам вышэй, вазьміце даведку... Тады і пагаворым.
Паўліна. Бяжым, сваток! (Выходзяць.)
Злыдзень (з параграфа). Для пачатку не блага.
Ігнат і Паўліна ўваходзяць да Бра-нябойнага.
Ігнат. Параілі спачатку ў вас даведку ўзяць.
Бранябойны. Без згоды аддзела чуласці даведак на абмен не выдаем. Падніміцеся паверхам вышэй. Або шукайце маклераў.
Паўліна. Бяжым, сваток! (Увайшоўшы да Самасейкіна.) Ці не далі б вы нам тую паперку...
Самасейкін. Не, не даў бы пры ўсёй маёй да вас павазе, дарагія таварышы.
Паўліна (заводзіцца). Як гэта, не даў бы?
Самасейкін. У нашага народа, дарагія таварышы, ёсць цудоўная прымаўка...
Ігнат. Пра катоў?
Самасейкін. Правільна.
Паўліна (стукае кулаком па стале). Няправільна!
Ігнат. Выпісвай, чалавек, паперку!.. Без махляроў!
Паўліна. І не круці духамі!.. У нас часу няма!..
Самасейкін (спакойна). Як ваша імя і па бацьку?
Паўліна (адразу супакоілася, крыху спалохалася). Ну, Паўліна я, Іванаўна.
Самасейкін. Цудоўна! Выдатна, дарагая Паўліна Іванаўна... I мы з усёй бы душой, але парадак ёсць парадак... Ён не намі ўстаноўлены, і вы зразумейце нас правільна... (Праводзіць наведвальнікаў да дзвярэй.) Каб зрабіць абмен, вы павінны атрымаць дазвол з тых міністэрстваў ці ведамстваў, якім належыць абменьваемая вамі жылая плошча... I вы правільна зразумейце...
Злыдзень (з параграфа). Гэта ўжо называецца - зваліць з разумнай галавы на разумнейшую.
Ігнат. А колькі ў вас яшчэ паверхаў?
Самасейкін. Пяць, дарагія таварышы, пяць.
Ігнат (з'едліва). А ў міністэрстве і ведамстве?
Самасейкін (улавіўшы іронію). Што ў міністэрстве?
Паўліна. Паверхаў колькі ў міністэр-стве?
Самасейкін (зрываецца.) Ліфты ў міністэрствах! Паездзіш?- падлічыш!
Паўліна. Каб ты жыватом ездзіў, завала!
Ігнат і Паўліна выходзяць. З'яўляецца Злыдзень.
Злыдзень (Самасейкіну). Губляюся, дзіўлюся, не пазнаю! Гэта каб у нашы дні, такі стыль у рабоце! Неверагодна!
Самасейкін (вінавата). Нервы...
Злыдзень (б'е далоняй па стале). Дык з'ездзі падлячы, калі ты ўжо на кіруючай рабоце! А заходзіць да цябе працоўны, дык ты ўжо, будзь ласкаў, сустрэнь кліента як нале-жыць, паздароўкайся за руку (здароўкаецца) - не адсохне, пасадзі яго, сам сядзь насупраць (садзіцца), а трэба, дык і кавы размяшай... (Працягвае руку, і ў ёй аказваецца бутэлька.) Ка-вы!..
Бутэлька знікае, з'яўляюцца два кубкі кавы.
Няхай чалавек п'е і расказвае, а ты яго слухай, слухай, слухай, пакуль ён выгаварыцца да дна. У канцы абавязкова спытайся, што ён хоча сказаць яшчэ, дадаткова. I толькі пасля гэтага, а не да гэтага, развядзі рукамі і скажы: не зразумейце нас правільна, але мы вас, дарагі таварыш, ці пан, гаспадзін не разумеем. Пасля кароткай паўзы, якую абавязкова трэба вытры-маць, кліент пераканаецца, што сам дурань, і ўжо ніколі ў жыцці цябе больш не патурбуе. (Знікае.)
Самасейкін (як адкрыццё). Век жыві, век вучыся!
З'яўляюцца Ігнат і Паўліна ў су-праваджэнні Любачкі.
Любачка. Праз тры пары нашы распісваюцца. Брачуюшчыхся?- жах. Дзюр-кіну давялося на вяселле запрасіць, а то стаяць бы нашым яшчэ гадзіны тры. Вы не супраць?
Паўліна. Лаўкі не адседзіць, а закусі хапае.
Любачка. А як у вас? Усё зрабілі?
Паўліна. Хай ім трасцы ў бок!..
Ігнат. Яму, другому, сэрца на далонь вымаеш, а ён лыч у зямлю, азадкам табе ў твар.
Любачка. Значыцца, закальцавалі пытанне, абармоты? (На кабінет Самасейкіна.) Хадзем за мной! (Самасейкіну.) Можна ўявіць, як вы з іншымі размаўляеце, калі па просьбе і то як належыць зрабіць не можаце!
Самасейкін (Любачцы, інтымна). Па просьбе і як належыць іншыя робяць. (Паказ-вае.) Паверхам ніжэй... А я раблю па закону. (Гучна.) Прашу вас, Любачка, правесці тавары-шаў паверхам ніжэй.
Злыдзень. Гэта ўжо іншы клас! Так трымаць, Самасейкін! (Накіроўваецца да Бранябойнага.)
Любачка, Ігнат і Паўліна ўваходзяць да Бранябойнага.
Бранябойны (размаўляе па тэлефо-не). Ну, і што, што гудуць? Ну і што, што вы хворы? А я што, здаровы? I ў мяне гудуць, і не толькі трубы. У мяне ад вашых званкоў увушшу гудзе. А вось так... А вось так і размаўляю... (Да прысутных.) Во псіх, во грубіян! (У тэлефон.) А вы мяне не палохайце, не пужайце... Пужаны... Вось як мяне выпруць, тады ты на маё месца і сядзеш. (Да наведваль-нікаў.) Во хуліган! Не, вы толькі паслухайце. (Адымае трубку ад вуха. Чуваць, як разышоўся абанент Бранябойнага.) А некаторыя, між іншым, маюць звычку плявузгаць і нават у газетах, што ў сектары спагадлівасці часам душы няма, чуласці, бачыце, не хапае. А я, між іншым, каб захацеў, мог бы гэтага як піць даць давесці да кандрашкі. (У трубку.) Ну, выгаварыўся? А цяпер памаўчы і паслухай, што я табе, нахабніку, скажу!..
З'яўляецца Злыдзень і робіць папе-раджальны знак Бранябойнаму.
Той мяняе тон.
(Ласкава.) Паважаны таварыш! Ну, не вораг я вам. Ну, няма, дарагі вы мой, няма ў мяне водаправодчыка. I электрыка няма. У яўропы з'ехаў па палітычных матывах. А сантэхнік спіўся... Не ўжо, даражэнькі, гэта вы не туды глядзіце! Не трэба на лапу даваць, не будуць співацца. Ну, усё, дарагі, усё. Вы ў мяне не адзін. Народ чакае. (Кладзе трубку. Любачцы на Ігната і Паўліну.) Ну што ты мне іх прывяла? Яны ў мяне ўжо былі.
Любачка (афіцыйна). Таварыш Міле-нькі прасілі, каб вы для гэтых грамадзян зрабілі ўсё як належыць!
Бранябойны. Як належыць робіць таварыш Яснотка з дазволу таварыша Сама-сейкіна. А я чалавек маленькі. Я вось такенечкі чалавечак. (Паказвае, які ён маленькі.) З вось такусенькай зарплатай. (Паказвае з якой такусенькай.)
Любачка. Тады пазваніце Яснотцы і скажыце, які вы такенечкі. Няхай яна зробіць!
Бранябойны. Пазваніць можна. (Набі-рае нумар некалькі разоў.)
З'яўляецца Злыдзень.
(Працяг у наступным нумары.)
Дзяды ў Свіслачы
27 кастрычніка ў Свіслачы (Гарадзенская вобласць) пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці паўстанцаў 1863 года.
Як паведаміў БелаПАН актывіст дэмакратычнага руху Павел Мажэйка, дзень памяці кіраўніка нацыянальнавызвольнага паўстання супраць рускага царызму Кастуся Каліноўскага (02.02.1838, вёска Мастаўляны Беластоцкага ваяводства, Польшча 22.03. 1864) і яго старэйшага брата, гісторыка, археографа, бібліяфіла, удзельніка нацыянальнавызвольнага руху 1860х гадоў Віктара Каліноўскага (21.04.1833, Мастаўляны 06.11.1862) будзе адзначацца ў трынаццаты раз.
Арганізатарамі мерапрыемства, якое традыцыйна праводзіцца ў апошнюю суботу кастрычніка, выступілі прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці Гарадзенскай вобласці.
У праграме дня памяці малебен у мясцовым касцёле, ускладанне кветак да помнікаў героям паўстання Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту, а таксама наведванне вёскі Якушоўка, дзе захаваліся рэшткі падмурку сядзібы Каліноўскіх, побач з якой у 1997 годзе актывістамі дэмакратычнага руху быў устаноўлены памятны крыж. Завершыць мерапрыемства канцэрт, да ўдзелу ў якім запрошаны вядомыя беларускія барды Кася Камоцкая, Андрэй Мельнікаў і Віктар Шалкевіч, дудары выканаўцы сярэднявечнай музыкі з Менска і маладыя гарадзенскія музыканты.
У мерапрыемстве возьмуць удзел вядомыя грамадскія дзеячы і палітыкі.
Як адзначыў П. Мажэйка, Свіслач з'яўляецца адзіным населеным пунктам у Беларусі, дзе ўстаноўлены помнік Кастусю Каліноўскаму. На мясцовых могілках пахаваны старэйшы брат Кастуся Віктар, якога лічаць ідэйным натхняльнікам нацыянальнавызвольнага руху Беларусі ў другой палове ХІХ стагоддзя.
Марат Гаравы, БелаПАН.
Распачаўся Міжнародны год бульбы
Генеральная асамблея Арганізацыі аб'яднаных нацыяў абвясціла 2008 год Міжнародным годам бульбы. Кампанія прапагандавання году бульбы ў свеце распачалася ад 18 кастрычніка. Імпрэзаў дзяржаўнага ўзроўню ў Беларусі з гэтай нагоды не плануецца. У той жа час і ўрадавыя, і незалежныя адмыслоўцы заяўляюць, што Беларусь страчвае імідж аднаго з галоўных вытворцаў бульбы ў свеце.
Прадстаўніцтва ААН у Беларусі рыхтуецца правесці артфестываль, конкурсы сярод моладзі, круглы стол з навукоўцамі, прысвечаныя году бульбы. Мэту і значнасць міжнароднай акцыі для Беларусі тлумачыць супрацоўнік прадстаўніцтва ААН Віктар Радзівіноўскі:
Ёсць праблемы ў Беларусі з бульбай, скарачаюцца палеткі. Беларусы ўжываюць бульбы больш за ўсіх у свеце, але не ведаюць пра гэтую культуру амаль нічога.
Як паведамляюць у Міністэрстве сельскай гаспадаркі, Беларусь - адна з сямі краінаў - асноўных вытворцаў бульбы, а таксама першая ў свеце па яе спажыванні. Бульбу вырошчваюць на плошчы ў паўмільёна гектараў амаль ўсе сельгаспрадпрыемствы краіны. Аднак да Міжнароднага году бульбы тут ставяцца скептычна. Гаворыць прадстаўнік міністэрства, які не пажадаў называць сваё імя.
Што тут хваляваць грамадскую думку? Год бульбы ці не год бульбы - ён не вырашыць усе нашы праблемы. Вырошчваем, вырошчваем, складаем, складаем, а пасля жывёле скормліваем. Вось дзе нашая праблема.
Як паведамляюць у Міністэрстве, увоз бульбы ў Беларусь цяпер абмежаваны 100% мытай. Аднак нават пры такіх умовах некаторыя рэстараны, такія як "Макдональдс", працягваюць купляць яе за мяжой.
Галіна Абакунчык, Менск.
Абвестка
Запрашаем наведаць выставу беларускай кнігі і музыкі ў сядзібе ТБМ па адрасу: г. Менск, вул. Румянцава, 13. На ёй можна пазнаёміцца з кнігамі па беларускай гісторыі, навуковымі выданнямі, мастацкай літара-турай, серыяй "Беларускі кнігазбор" ды інш., а таксама класічнымі і новымі запісамі беларускай музыкі.
Выстава працуе штодня апроч выходных з 14 да 18 гадзін.