№ 48 (836) 5 СНЕЖНЯ 2007 г.
АЛЕСЮ РАЗАНАВУ - 60
РАЗАНАЎ Алесь (Аляксандр Сцяпанавіч: н. 5.12.1947, в. Сялец Бярозаўскага р-на Берасцейскай вобл.), бел. паэт. Вучыўся ў БДУ (1966-68), скончыў Берассцейскі пед. ін-т (1970). Настаўнічаў. 3 1972 у газ. «Літаратура і мастацтва», бюлетэні «Родная прырода», у 1974-86 у выд-ве «Мастацкая літаратура». 3 1992 працаваў у Нац.-асветнішсім цэнтры імя Ф.Скарыны. У 1994-99 у час. «Крыніца». Друкуецца з 1961. Аўтар паэт. кн. «Адраджэнне» (1970), «Назаўжды» (1974), «Каардынаты быцця» (1976), «Шлях-360» (1981), «Вастрыё стралы» (1988, Дзярж. прэмія Беларусі імя Я. Купалы 1990), «У горадзе валадарыць Рагвалод» (1992), «Дзверы» (Беласток, 1994, з Н.Артымовіч), «Паляванне ў райскай даліне» (1995), «Рэчаіснасць» (1998), «Гліна. Камень. Жалеза» (2000); літ.-крытычных рэфлексій («Медытацыі наўзбоч «Шляху-360», 1981; «Нататкі на дубовых лістах», 1983; эсэ («Жыта і васілёк: Слова пра Максіма Багдановіча», 1997). Сродкамі сучаснай бел. мовы ўзнавіў творы Кірылы Тураўскага, Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Ця-пінскага, Я. Руцкага, К. Транквіліёна-Стаўравецкага, М. Сматрьшкага, І. Пацея. Як паэт найб. адбыўся ва ўведзеных у бел. паэзію жанравых формах версэтаў, вершаказаў, квантэмаў, пункціраў, зномаў. Творы Р. звернуты да анталагічных праблем - мінулага і сучаснасці, нац.-гіст. памяці, асобы і часу, жыцця і смерці, вечнага і часовага, экзістэнцьіяльнага сэнсу рэчы і інш. На бел. мову перакладае з груз., літ., балг., сербахарвацкай, швед., славенскай, рус, чэш. і інш. Выдадзена кн. яго перакладаў з ням. паэзіі (Элькэ Э., Гумэльт Н., Кірш С. «Кропка, кропка, працяжнік», 2000).
ЗА НАШЫ ВУЛІЦЫ
Сп. В.Р. Галаванаву,
Міністру юстыцыі Рэспублікі Беларусь
220004, Мінск вул. Калектарная, 10
Паважаны Віктар Рыгоравіч!
Таварыства беларускай мовы мусіць звярнуцца да Вас з нагоды таго, што рашэнне Мінскага гарсавета. аб прысваенні сталічным вуліцам імёнаў Льва Сапегі і Янкі Брыля, прынятае на вераснёўскай сесіі, не прайшло прававую экспертызу ў Міністэрстве юстьшыі. Упершыню за шматгадовае супрацоўніцтва з сталічным выканкамам мы сутыкнуліся з фактам, калі рашэнне гарадской улады было праігнараванае. Паколькі прапанова аб увекавечанні памяці дзеячаў Беларусі ў назвах вуліц зыходзіла у тым ліку і ад Таварыства беларускай мовы, нас цікавяць вынікі экспертызы адносна надання адной з вуліц імя народкзга пісьменніка Янкі Брыля, за якую ў Мінскі гарвыканкам паступілі сотні подпіеаў грамадзян. Часткова копіі гэтых подпісаў захоўваюцца ў ТБМ.
Растлумачце, калі ласка, чаму Міністэрства юстыцыі дало адмоўную экспертызу рашэнню Мінскага гарвыканкама.
3 павагай
Старшыня ГА "ТБМ імя Ф Скарыны" Алег Трусаў.
15.11.2007 г.
Сп. М. Я. Паўлаву,
Старшыні Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта.
220050 г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 8
Паважаны Міхаіл Якаўлевіч!
Таварыства беларускай мовы выказвае Вам шчырую ўдзячнасць за ўважлівае стаўленне да нашых заўваг і прапаноў. Мы былі ўсцешаныя, калі Мінскі гарадскі савет прыняў рашэнне аб прысваенні вуліцам імёнаў Янкі Брыля і Льва Сапегі. На жаль, з сродкаў масавай інфармацыі мы даведаліся, што гэтае рашэнне не прайшло прававую экспертызу ў Міністэрстве юстыцыі. Але мы не губляем надзеі, што на чарговай сесіі гарсавета, дзе паўторна будзе разглядацца пытанне аб прысваенні вуліцам імёнаў Янкі Брыля і Льва Сапегі пераможа здаровы сэнс.
Парайце, калі ласка, як Таварыства беларускай мовы можа абараніць слушнае першапачатковае рашэнне гарвыканкама. Што мы можам зрабіць, каб пытанне аб наданні вуліцам імёнаў нашых слынных дзеячаў было вырашана станоўча.
3 павагай,
Старшыня ТБМ Алег Трусаў.
15.11.2007 г.
Рада Грамадскага аб'яднання
"Таварысгва беларускай мовы
імя Фракцішка Скарыны"
вул. Румянцава, 13,
220005, г. Мінск
На №175 ад 15 лістанада 2007 г.
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь разгледзела ваш запыт і паведамляе наступнае.
Для правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы ў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь паступіла рашэнне Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 26 верасня 2007 г. № 70 "Аб прысваенні назваў вуліцам г. Мінска і перайменаванні вуліцы Берсана".
Пры вывучэнні названага нарматыўнага прававога акта была выяўлена яго супярэчнасць патрабаванням артыкула 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 года "Аб адміністратыўна-тэрытарыяльным дзяленні і парадку вырашэння пытанняў адміністратыўна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэсгтублікі Беларусь", якім прадугледжана неабходнасць уліку думкі насельніцтва адпаведным, мясцовым Саветам дэпутатаў пры перайменаванні і прысваенні найменняў праспектам, вуліцам, плошчам і іншым састаўным часткам населеных пунктаў. Аднак пры прыняцці Мінскім гарадскім Саветам дэпутатаў рашэння аб прысваенні вуліцам іменаў Янкі Брыля і Льва Сапегі і перайменаванні вуліцы Берсана вышэйназванае патрабаванне не было выканана.
Намеснік Міністра А.Ў. Білейчык.
Зварот да жыхароў Мінска Падтрымаем рашэнне Мінскага гарсавета
26 верасня 2007 г. Мінскі гарадскі савет прыняў рашэнне № 70 аб прысваенні новым мінскім вуліцам імёнаў Янкі Брыля і Льва Сапегі, а таксама перайменаваў вуліцу Берсана у гонар Эдварда Вайніловіча.
Аднак Міністэрства юстыцыі Беларусі падчас правядзення юрыдычнай экспертызы вышэйзгаданага нарматыўнага акта вынесла адмоўнае заключэнне са спасылкай на 15 артыкул Закона "Аб адміністратыўна-тэрытарыяльным дзяленні і парадку вырашэння пытанняў адміністратыўна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь". Міністэрства юстыцыі лічыць, што падчас прысваення новых назоваў мінскім вуліцам не была ўлічана думка насельніцтва.
ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны" ў сувязі з гэтым звяртаецца да жыхароў Мінска з прапановай падтрымаць рашэнне Мінгарсавета ад 26 верасня 2007 г. надаць мінскім вуліцам імёны Янкі Брыля, Льва Сапегі і Эдварда Вайніловіча і тэрмінова накіраваць адпаведныя лісты ў Мінскі гарадскі савет (220050, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 8) і Міністэрства юстыцыі (220004, г. Мінск, вул. Калектарная, 10).
Прыняты на паседжанні Сакратарыяту ТБМ.
26 лістапада 2007 г.
(Працяг тэмы на ст. 5.)
Мы чакаем вашых прапаноў
Вось і сыходзіць са старонак календара 2007 год. Ён быў для ТБМ годам будзённай, але вельмі патрэбнай працы, якая пакрысе дае свой плён. Наша праца ішла ў адпаведнасці з планам працы зацверджаным Радай ТБМ. І вось праходзіць час надводзіць вынікі, прымаць план нашай працы на наступны 2008 год. Мы прапануем правесці ў снежні чарговае паседжэнне Рады ТБМ і таму просім усіх сяброў ТБМ дасылаць у нашу сядзібу на вул. Румянцава 13 у Менску свае прапановы. Пачынаецца год з 200годдзя нараджэння класіка нашай літаратуры Вінцэнта ДунінаМарцінкевіча. Мы ўжо выдалі да гэтай даты памятны кішэнны каляндарык, і трэба яго як мага хутчэй распаўсюдзіць па нашых рэгіянальных структурах. 25 сакавіка сноўніцца 90 год з дня абвяшчэння БНР: нашай незалежнасці, у траўні будзе 125 гадоў з дня народзінаў Сцяпана Некрашэвіча, нашага знакамітага навукоўца і віцапрэзідэнта АН. Гэта спіс можна і патрэбна падоўжыць, давайце зробім гэта разам.
Хачу нагадаць Вам, што да канца года ва ўсіх рэгіянальнх суполках трэба правесці справаздачнавыбарчыя сходы ў адпаведнасці з нашым статутам у выпадку калі з часу апошняга справаздачна-выбарчага сходу прайшло два гады. Гэта трэба зрабіць тэрмінова, бо ў кастрычніку 2008 года мусіць адбыцца чарговы з'езд ТБМ.
Таксама прашу Вас паклапаціцца пра падпіску на "Наша слова" на наступны год. Зараз мы маем 1003 падпісчыкі і неабходна не толькі захаваць гэтую лічбу, але і істотна яе павялічыць. Нажаль, некаторыя нашыя суполкі настолькі пасіўныя, што далей ўжо няма куды.
Напрыклад, у Бешанковічах на Віцебшчыне і ў Хоцімску на Магілёўшчыне, дзе ёсць нашыя зарэгістраваныя арганізацыі, няма ніводнага падпісчыка, у Баранавічах, дзе вельмі добра дзейнічае гарадское ТБМ мы маем толькі 9 газет, у Белазёрску - 2, Гарадку - 2, Шуміліна - 1, Вілейцы - 1, Клецку - 1, Бабруйску - толькі 6.
Я прашу таксама падключыцца да гэтай справы кіраўнікоў нашых абласных арганізацый. Давайце разам скранем гэтую справу з месца.
Таксама неабходна сабраць і пералічыць сяброўскія складкі за мінулы і гэты год, бо ёсць буйныя арганізацыі, як, напрыклад, Лідская гарадская і Лідская раённая арганізацыі, дзе гэтая справа амаль не зроблена. Аналагічная сітуацыя ў Берасці, Пінску, Ваўкавыску, Бярозе, Хоцімску, Клецку, Бешанковічах і Жодзіне. Была б добра, каб да канца года грошы паступілі на наш рахунак. Бо зімою, калі працуе ацяпленне арэндная плата за сядзібу значна ўзрастае.
Таму за працу, сябры!
З павагай і з вялікай пашанай да Вас усіх старшыня ТБМ
Алег Трусаў.
Чарговая Рада ТБМ
адбудзецца 16 снежня 2007 г. у 10.00 у сядзібе ТБМ у Менску (вул. Румянцава,13).
Праект парадку дня:
1. Справаздача аб дзейнасці ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны" за 2007 г.
2. Зацверджанне плана работы ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны" на 2008 г.
3. Аб падпісцы на "Наша слова".
4. Аб сітуацыі вакол надання вуліцам сталіцы імёнаў Янкі Брыля і Льва Сапегі, а таксама перайменавання вуліцы Берсана ў гонар Эдварда Вайніловіча.
5. Аб зменах у складзе Сакратарыяту.
6. Аб сяброўскіх складках.
7. Рознае.
Сакратарыят ТБМ.
Павіншуем сваякоў, сяброў і знаёмых з Калядамі і Новым годам па-беларуску Зварот Сакратарыяту ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны"
Таварыства беларускай мовы імя Францішака Скарыны звяртаецца да грамадзян Беларусі з прапановай павіншаваць сваіх родных і сяброў з Калядамі, Днём Божага Нараджэння і Новым годам на нашай роднай мове. У год святкавання 125-гадовых юбілеяў класікаў нашай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа і напярэдадні 200-годдзя Вінцука Дуніна-Марцінкевіча (23 студзеня 2008 г.) гэта будзе ваш годны грамадзянскі ўчынак.
Мы выказваем удзячнасць беларускай паштовай службе, якая выдала вялікую колькасць святочных беларускамоўных канвертаў і паштовак, вельмі прыгожых і адмысловых. Пабачыць і набыць іх можна на галоўным паштамце краіны ў Менску, дзе працуе навагодні кірмаш.
Калі ў Вашым паштовым аддзяленні няма віншавальных беларускіх паштовак, то вы можаце зрабіць адпаведны запіс у кнізе скаргаў і паведаміць пра гэта ў сядзібу ТБМ (Менск, вул. Румянцава, 13, тэл. 284-85-11).
Беларускамоўная паштоўка і канверт, падпісаныя па-беларуску, віншавальная тэлеграма на мове Купалы і Коласа яшчэ раз засведчаць пра неўміручасць нашай прыгожай і мілагучнай мовы.
З надыходнымі святамі вас, дарагія сябры!
Прыняты на паседжанні Сакратарыяту ТБМ
26 лістапада 2007 г.
Беларуская мова ў інтэрнэце: віртуальная Беларусь ці рэзервацыя?
Сёння мы шукаем адказ на пытанне: наколькі распаўсюджаная беларуская мова ў Інтэрнэце?
Дзяржструктуры выбіраюць расейскую
Сярод тысячаў сайтаў байнэту бальшыня на расейскай мове. Старонкі некаторыя дзяржаўных установаў маюць беларускамоўныя і англамоўныя версіі.
Спраўна абнаўляецца беларуская версія на Афіцыйным сайце прэзідэнта Беларусі (president.gov.by), а таксама на сайце Міністэрства абароны (mod.mil.by). Але, прыкладам, на сайце Камітэту дзяржаўнай бяспекі (kgb.by) пабеларуску - толькі адрас і "тэлефоны даверу", астатняя інфармацыя - толькі парасейску.
Ёсць і іншае двухмоўе. На новым сайце Міністэрства замежных справаў - расейская і ангельская версіі, аднак няма беларускай. Такая ж сітуацыя са старонкамі Канстытуцыйнага суда, Генеральнай пракуратуры, Нацыянальнага банка, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і "Белтэлекам".
Выключна расейскамоўныя сайты ў Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Палаты прадстаўнікоў, Цэнтрвыбаркаму. Спробы высветліць - што замінае ў Беларусі выкарыстоўваць беларускую мову - у бальшыні выпадкаў натыкаюцца на неразуменне самога пытання: маўляў, у краіне дзве дзяржаўныя мовы, дык якія могуць быць прэтэнзіі? Абагульніў пазіцыю дзяржаўных чыноўнікаў сайтаў прадстаўнік Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях Віталь Навіцкі : "Зразумела, што я магу "апрануць" на сябе кіслы твар і афіцыйна сказаць, што ў нашай краіне, маўляў, дзве мовы і наш інтэрнэтсайт выкарыстоўвае адну з дзвюх. Але яшчэ паглядзім. У нас якраз цяпер распрацоўваецца загад на функцыянаванне інтэрнэтстаронкі. І адно з пытанняў, якое актыўна абмяркоўваецца, якраз моўнае".
Карэспандэнт: "То бок, не выключана, што беларуская мова ў нейкім фармаце ўсё ж з'явіцца?"
"Абмяркоўваецца і гэтае пытанне ў тым ліку. Але ж не магу зараз казаць, як гэта будзе ў выніковым выглядзе. Адно з пытанняў, якое ўздымалася - каб мець не дзве версіі (тым больш, што ў нас ангельская збольшага намінальная, у застойным выглядзе), а, скажам, тры моўныя версіі сайта. Аднак я не магу адназначна сказаць, што гэта проста вось зараз прымуць і мы зробім. Альбо наадварот, гэта палічаць нямэтазгодным. Не магу нічога гарантаваць".
Бонус да беларускай мовы - бясплатны хостынг
Існуе і іншая віртуальная прастора, дзе працоўнай мовай - выключна беларуская. Напачатак спісу можна паставіць Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (tbm.org.by), на рахунку якога нямала прыкладаў беларусізацыі ў розных галінах жыццядзейнасці. На беларускай мове створаныя старонкі Партыі "Беларускі народны фронт" (pbnf.org) і КансерватыўнаХрысціянскай партыі БНФ (pbpf.org), а таксама цэлая нізка моладзевых ініцыятываў. Як кажа стваральнік шматлікіх інфармацыйных рэсурсаў Франак Вячорка , некалькі дзесяткаў беларускамоўных сайтаў маюць бясплатны хостынг:
"Ёсць нават некаторыя дабрачынныя ініцыятывы. Так, "Моладзевы рух у Амерыцы" набыў вялікі сэрвер і дае магчымасць разнастайным інтэрнэтініцыятывам у Беларусі размяшчаць там свае сайты. Апроч гэтага, такія паслугі аказваюць іншыя рэсурсы: партал аб'яднаных дэмакратычных сілаў "За Свабоду" змяшчае ў сябе на сэрверы сайты рэгіянальных структураў, палітычных партый, мясцовых кааліцый і музычных праектаў. Прынамсі, у інтэрнэце беларуская салідарнасьць праяўляецца найлепшым чынам. І пакуль яна ёсць хоць бы ў інтэрнэце - жыве дэмакратычны рух. Таксама хацеў бы адзначыць праекты слоўнікаў, якія з'явіліся ў інтэрнэце. Перадусім слоўнік інтэрнэттэрміналогіі, дзе можна любы тэрмін паангельску, парасейску перакласці на беларускую мову, знайсці яго адпаведнік у нашай мове. З'яўленне слоўнікаў лінгвістычных, перакладных, тлумачальных; з'яўленне беларускай "Вікіпедыі", у якой ужо некалькі дзесяткаў тысяч артыкулаў менавіта на беларускай мове - усё гэта сведчыць пра тое, што як бы ўлада не хацела, але загнаць у рэзервацыю мову ёй не ўдасца".
У асобна ўзятым масмедыйным асяродку сітуацыя падобная да агульнадзяржаўнай: калі ў незалежным сектары апроч беларускамоўных (svaboda.org, nn.by, pahonia. promedia.by) існуюць прынамсі двухмоўныя інтэрнэтвэрсіі (naviny.by, belapan.com, gazetaby.com, charter97.org), то выключэннем у дзяржаўным сэктары - хіба што беларускамоўная старонка газеты "Звязда".
Інтэрнэт як прытулак рэпрэсаваных моваў
Філосаф Валянцін Акудовіч прысвяціў месцу беларускай мовы ў віртуальнай прасторы не адно эсэ. Спадар Акудовіч перакананы: беларуская мова сыходзіць у інтэрнэт, дзе набывае другое жыццё. Пры сучасным развіцці тэхналогіяў кантактаванне ўсё больш набывае віртуальныя, чым вярбальныя праявы:
"Беларусь як цэлае, з усёй культурай, мысленнем і, калі заўгодна, геаграфіяй перасоўваецца ў віртуальную прастору. І я ў гэтай сітуацыі бачу пэўныя плюсы, бо ў такой "краіне" могуць жыць усе беларусы, раскіданыя па зямной кулі. Справа ў тым, што многія людзі саромеюцца ці не рызыкуюць размаўляць пабеларуску на вуліцы, у грамадскіх установах, дзе працуюць. І таму мовы як быццам амаль не чуваць (не лічачы пэўныя супольнасьці, якія яе ўжываюць унутры), але адбываецца "кампенсацыя" праз пашырэнне беларускай мовы ў віртуальнай прасторы. Тут кожнага, хто гатовы ёй карыстацца (нават калі не надта добра ёю валодае), нішто не стрымлівае. І, такім чынам, рэпрэсаваная ў рэальным жыцці мова мае магчымасць там разгарнуцца напоўніцу. Шэраг яшчэ можна дадатных момантаў далучыць сюды, каб зразумець, з чаго гэты феномен адбываецца".
У апошнія гады акрэслілася тэндэнцыя на яднанне паводле агульных інтарэсаў. У сеціве нараджаюцца супольнасці аднадумцаў, з'яўляюцца беларускамоўныя тэматычныя сайты, вакол якіх гуртуюцца творцы і прыхільнікі літаратуры (litara.net); папулярныя выканаўцы і іх фанаты (music.fromby.net); спартоўцы і заўзятары (ад трансьляцыяў на match.by да сайтаў, прысвечаных хакею, футболу і нават "Формуле-1").
Ігар Карней, Менск.
Мірскі замак - тэрыторыя Беларускасці
Сп. У. Ф. Матвейчуку
Міністру культуры Рэспублікі Беларусь
220004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11
Аб моўным і візуальным афармленні
інтэр'ераў Мірскага замка
Паважаны Уладзімір Фёдаравіч!
Праз два гады шэдэўр беларускага дойлідства Мірскі замак павінен гасцінна расчыніць свае дзверы для шматлікіх айчынных і замежных наведнікаў і стаць новым музейным комплексам у нашай краіне. У сувязі з гэтым мяне як Старшыню ТБМ і археолага, даследчыка Мірскага замка на працягу 1980 -1991 гг. непакоіць наступнае:
1. Моўнае афармленне экспазіцыі і навакольнага асяроддзя Мірскага замка (стэнды, дарожныя ўказальнікі, мова экскурсаводаў і г.д.). На жаль, ужо шмат гадоў праектна-каштарысная дакументацыя, прапановы па экспазіцыі і рэстаўрацыі ўнікальнага помніка нацыянальнай беларускай архітэктуры вядзецца на рускай мове і таму часам узнікаюць цікавыя калізіі. Напрыклад, беларускае слова "кафля" далёка не заўсёды адпавядае рускаму слову "изразец", а керамічнае начынне XVI - XVIII стст. "рынка" дакладнага адпаведніка ў рускай мове зусім не мае. Дарэчы ў апошнія гады ўсе пратаколы пасяджэнняў Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры вядуцца толькі на рускай мове, што не ўпрыгожвае адказных чыноўнікаў Міністэрства культуры.
2. Доўгі час навуковым кіраўніком праекта рэстаўрацыі і прыстасавання Мірскага замка з'яўляецца Дзмітры Сямёнавіч Бубноўскі, які мае архітэктурную адукацыю. Ён доўгі час займаў адміністратыўныя пасады і таму не атрымаў адпаведнага досведу ў практычным будаўніцтве і асабліва ў праектаванні інтэр'ераў. Таму, на маю думку, узнікаюць спрэчныя дэталі ў архітэктурным вырашэнні замкавага двара і асабліва ў будучых інтэр'ерах замкавага палаца.
Прывяду толькі тры прыклады:
1. Нядаўна на замкавым двары ўзвялі каменны калодзеж, існаванне якога не мае дастатковых археалагічных і гістарычных доказаў. Хутчэй за ўсё калодзеж быў драўляны і, магчыма, ў іншым месцы. Аднак вялікая сума дзяржаўных грошай з кішэняў падаткаплацельшчыкаў была патрачана на муляж сумніўнага паходжання.
2. Вясною гэтага 2007 года па недаглядзе Д.С. Бубноўскага была па-варварску разбураная з дапамогай звычайнай сякеры ўнікальная кафляная печка ў памяшканні храма-спачывальні князёў Святаполк-Мірскіх побач з замкам. Замест яе зробяць яе копію і зноў на вецер пойдуць народныя грошы.
3. У адным з палацавых залаў эпохі Рэнесансу без усялякай кансультацыі з археолагамі Бу-бноўскі пачаў будаваць копіі велізарных кафляных печаў. Асаблівую ўвагу варта звярнуць на ма-кет круглай кафлянай печы канца XVI ст. змаляванай з розных польскіх публікацый. Пры гэтым ніякіх археалагічных доказаў няма, бо ніводнай закругленай кафлі пры раскопках не было знойдзена.
На жаль, гэты сумны пералік можна працягваць.
У сувязі з вышэй сказаным прашу Вас звярнуць увагу на моўнае афармленне будучай музейнай экспазіцыі і прыцягнуць да распрацоўкі інтэр'ераў музейнай часткі Мірскага замка дасведчаных дызайнераў і мастакоў, спецыялістаў па распрацоўцы музейных экспазіцый. Таксама прапаную канцэпцыю будучай музейнай экспазіцыі ў Мірскім замку з адпаведнымі мастацкімі ілюстрацыямі надрукаваць для грамадскага абмеркавання ў газеце "Культура". Гэта будзе цалкам адпавядаць наступнаму выказванню Кіраўніка Беларускай дзяржавы на нарадзе з Рэспубліканскім саветам рэктараў ВНУ 19 снежня 2006 г.: "Трэба ведаць перадусім сваю родную мову".
З павагай
Старшыня ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны" Алег Трусаў.
УВАГА!
Запрашаем наведаць выставу беларускай музыкі, кніг і часопісаў на сядзібе ТБМ (г. Менск. вул. Румянцава, 13). Працуем штодня, акрамя выходных, з 14.00 да 18.00.
Тут Вы можаце пазнаёміцца з новымі запісамі на CD, DVD, кнігамі з серыі "Беларускі кнігазбор", а таксама з новымі аўдыёкнігамі : "150 пытанняў і адказаў па гісторыі Беларусі", Мікола Ермаловіч "Лісты, выступы, гутаркі, вершы", Дж. Оруэл "Ферма", "1984", Андрэй Хадановіч "Абменьнік". Вершы і пераклады, Максім Багдановіч "Вершы".
Новыя DVD : "Апакаліпсыс", "Лісты з Іўа Дзімы", "Тлум (Бабілён)" ды іншае.
СТАН БЕЛАРУСКЛЙ МОВЫ Ў НАШАЙ КРАІНЕ: ГІСТОРЫЯ I СУЧАСНАСЦЬ
Словы жудасна паміраюць,
Патухаюць, як светлякі.
Забываюць іх, не паўтараюць
I газеты, і языкі.
Толькі недзе ў далёкай вёсцы
3 плёсу рэк і шуму лясоў
Узляцяць, як забытыя вёсны,
Салаўямі на сто галасоў.
I ажно перахопіць дыханне,
Як у словах пявучых зноў
Затрапеча чыёсьці каханне,
Запульсуе густая кроў.
Ды цяжкім,
раўнадушным нарогам
Іх завальвае час і быт.
I здаецца, не словы - народы
Адыходзяць моўчкі ў нябыт.
Немата ім сціскае грудзі,
Заціхае самотны ўздых...
Людзі! Людзі!
Ну што ж вы, людзі,
Не ратуеце, родных, іх?...
Генадзь Бураўкін.
Любая нацыянальная мова непадзельна звязана з духоўнай сутнасцю народа і фармуецца падчас утварэння нацыі. Яе станаўленне і функцыяванне суправаджаецца ўмацаваннем моўнага адзінства народа. Гэта яго генетычная памяць і духоўны скарб. Родная мова кансалідуе народ у нацыю. Яна дадзена чалавеку для ўсведамлення свайго ўласнага этнічнага «я» ў агульнай супольнасці людзей. Гэтая мова перш за ўсё адлюстроўвае самабытнасць і самасвядомасць народа, бо народ, які не мае сваёй асабістай мовы, нагадвае чалавека без яго ўнутранага свету. Славуты рускі педагог К. Ушынскі адзначаў: «Пакаленні народа адыходзяць адно за адным, але вынікі жыцця кожнага пакалення застаюцца ў мове ў спадчыну нашчадкам. У скарбніцу роднай мовы складае адно пакаленне за другім плён глыбокіх сардэчных рухаў, плён гістарычных падзей, вераванні, погляды, сляды перажытага гора і перажытай радасці, словам, увесь след свайго духоўнага дзяржаўнай, то гэта даволі моцная і эфэктыўная справа. Самае важнае не колькі зроблена, а колькі далучылася да гэтай справы людзей. I з боку стваральнікаў (а нас ужо каля 40 чалавек, тых хто бярэ ўдзел у дубляванні і працы над фільмамі), і колькі далучылася да нас гледачоў нашага кіно. Сотнямі прыходзяць лісты не толькі падтрымкі, але і з рознымі прапановамі". Такім чынам пашырэнне ўжытку беларускай мовы залежыць у асноўным ад дзяржаўнай палітыкі па стварэнні варункаў для авалодання роднай мовай і карыстання ёй ва ўсіх сферах жыцця. Трэба пачаць пераадольваць псіхалагічны бар'ер і гаварыць пабеларуску з сябрамі, са знаёмымі, з бацькамі. Няхай спачатку адзін дзень на тыдзень, потым адзін тыдзень на месяц. А прыйдзе час, і я спадзяюся, што хтосьці з сённяшніх чытачоў, загаворыць па-беларуску. Калі працаваць у гэтым кірунку, то змены абавязкова будуць, і я ўпэўнена, што ў нашых сілах зрабіць так, каб беларуская мова не толькі не прыйшла ў заняпад, але і далей развівалася і набывала ўсё большае распаўсюджванне.
Арына Халопава
Яны засталіся
Адплывалі няўплынна
ў вечнасць дзеі быцьця...
Ларыса Геніюш.
Не ім суджана знікаць. Яны засталіся сярод сёняшніх дзён, якія няўмольна бягуць у вечнасць, пакідаючы на старонках гісторыі памяць, без якой не будзе заўтрашняга дня. Дзеі... Яны знітавалі свет тысячагадовай даўніны з тым, каб гэта перанесці ў невядомую далячынь надыходзячых стагоддзяў. Бо гэта ёсць тым, што вызначае нас з масы людзей, даючы быць нам нацыяй, бо мы маем гісторыю і свае дзеі на гэтай зямлі.
Але не ўсім гэтага хочацца. І шматлікія сілы хочуць сцерці не толькі дзеі, але і памяць аб іх. Такі лёс напаткаў і нашу нацыю. Гістарычны шлях нашага народа склаўся так, што шматлікія хацелі скрасці не толькі яе гісторыю, але і памяць, з тым, каб пасля далучыць да сябе.
Гісторыя ХХ стагоддзя - перадусім гэта гісторыя змагання і даказывання свае існасці на палітычнай мапе свету. Яна складаная і трагічная, у многім няўдалая і зняважаная. Але яна была. А значыць - мы жывыя як нацыя, як народ, як асобы, бо здольныя на пратэст і не даем сябе сцерці з твару зямлі насуперак волі моцных гэтага свету.
Адной з такіх падзей быў Слуцкі збройны чын, чарговыя ўгодкі якога адзначала Таварыства беларускай культуры ў Літве 24 лістапада 2007 г.
З ходам падзей, якія адбываліся ў тых далёкіх дваццатых гадах, пазнаёміў Валеры Місюк. Ён кораценька распавёў аб тых трагічных падзеях і зламаных лёсах: як Бацькаўшчыны, так і тых людзей, што паміралі, каб жыла Беларусь.
На жаль, у сёняшняй Беларусі памяць аб Слуцкім збройным чыне не толькі знішчаная, але і забароненая. Яны паміралі са словамі "Беларусь" на вуснах, а сёняшняя Беларусь не хоча іх прызнаваць аказаліся пераможанымі і забытымі.
У самой Беларусі прамаскоўскі акупацыйны ўрад зрабіў усё, каб знішчыць Беларусь.Але засталося нешта большае, што не магчыма сцерці і выкрасліць. Гэта памяць - памяць тых дзей і дзён, памяць людзей, якія засталіся ў вечнасці.
Другая частка праграмы была прысвечана класіку беларускай літаратуры Якубу Коласу. Леакадзия Мілаш кораценька распавяла пра жыццёвы шлях песняра. На жаль, і аб ім памяць неўдзячная. Да гэтага часу не адведзена яму адпаведнае месца ў беларускай культуры. Да прыкладу, колькі вуліц гарадоў Беларусі носіць імя Якуба Коласа? Думаю, што не шмат. Колькі праведзена мерапрыемстваў нашаму земляку? Думаю, таксама не шмат. За тое праводзяцца Пушкінскія, Шагалаўскія мерапрыемсты, вечары, канферэнцыі. Незайздросны лёс гэтых людзей, якія шчыра любілі Беларусь. Іх проста выкрэсліваюць з памяці.
Пасля Хведар Нюнька падзяліўся тым, як ствараецца музей Якуба Коласа ў Павільні (Павільнюс), справа, якая зацягнулася на дваццаць год, так і стаіць на месцы.
Хаця з іншага боку не ім патрэбныя гэтыя музеі і гэтая памяць. Яны жылі, любілі Беларусь і годна выконвалі свой абавязак дзяцей гэтае зямлі. І яны засталіся з ёй і ім не сорамна перад памяццю і вечнасцю.
І на прыканцы праграмы мастак Алег Аблажэй распавёў пра Пётру Сергіевіча і аб тым, як яны хацелі стварыць музей мастака і што з гэтага атрымалася. І тут тая самая неўдзячнасць лёсу і неразуменне таго, што робяць, а мо і наўмысна ўсё гэтае робіцца.
І яшчэ адзін беларус застаўся не ўшанаваным.
І апошняй часткай нашай праграмы быў паказ відэяфільма аб адкрыцці мемарыяльнай дошкі на доме, дзе жыў мастак Пётра Сергіевіч. Ды яна не захавалася - скралі.
Падсумоўвючы зробленае, адчуваеш сум на душы. Беларусь забываецца на сваіх герояў, беларусы зракаюцца сваіх каранёў, вядзецца нахабная і адкрытая русіфікацыя Беларусі пад маўклівае назіранне Захаду.
Але заўжды застаецца надзея - кроў пакутнікаў, што арасіла зямлю, мусіць даць усходы.
Алесь Адамковіч, Вільня
Успаміны Эдварда Вайніловіча
(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)
Памятаю адважны аддзел польскіх уланаў, расква-тараваных у Сваяцічах поруч Клецка. Адтуль у Савічы прыязджалі палкоўнік Абух-Вашчатыньскі з бравым харунжым князем Станіславам Радзівілам і ўланамі, князямі Каралем Радзівілам, Нямцэвічам і іншымі. Сярод іх знаходзіўся і сын майго эканома Адамовіч. З адваротым візітам я быў у іх разам з уладальнікам маярату з Сваяцічаў. Яны наладзілі ў наш гонар паказальную шыхтовую падрыхтоўку, пераадоленне перашкод, парад з песнямі і аркестрам. Выпіваючы за іх здароўе, я пажадаў, каб яны ніколі не пралівалі кроў у баях супраць волі народаў, як у Іспаніі, і каб ніколі ім не прыйшлося ваяваць са сваімі братамі, хоць і апранутымі ў чужую форму. На гэтым я заканчваю свае "Успаміны" і пачынаю Дзённік перажытых уражанняў.
ІХ
2 снежня 1918 г. у 11 гадзін раніцы я разам з жонкай выехаў з Савічаў, пакідаючы, магчыма, назаўсёды роднае гняздо, у якім столькім пакаленням нашага роду на працягу больш, чым 300 гадоў, давялося жыць і працаваць. Знаходзіцца тут даўжэй было неразумна. Нямецкія акупацыйныя сілы вось ужо некалькі дзён, як пакінулі суседнія Цімкавічы. Разыйшліся чуткі, што банды Чырвонай гвардыі занялі Бабруйск і прасоўваюцца да Слуцка. Мясцовыя бальшавіцкія элементы, якія пры з'яўленні немцаў заціхлі, пачалі ізноў з'яўляцца, як жабы пасля дажджу, падымаць галовы і актыўна агітаваць. Асцярогі анархісцкага кіравання прымушалі дрыжаць за жыццё і маёмасць адных, прыносячы іншым надзею разбагацець за кошт больш заможных. Мне хацелася правесці дома яшчэ адзін дзень, але, быўшы папярэджаным дабразычлівымі людзьмі, што ўжо мінулай ноччу рыхтаваўся на мяне замах, я вырашыў не адкладваць ад'езд.
Мы адправіліся на санях як бы ў Нясвіж, развітваючыся толькі з некаторымі адданымі нам людзьмі, хоць цяжка было дапусціць, што астатнія не маглі здагадвацца аб нашым ад'ездзе. Куды і як надоўга не ведаў ніхто, бо мы самі аб гэтым не ведалі. Паколькі ў Нясвіжы яшчэ знаходзіліся нямецкія войскі і нам было цяжка расставацца з родным краем, мы вырашылі перачакаць у заўсёды гасцінным для нас Замку да моманту адходу нямецкіх войскаў. У горадзе заезджыя двары былі запоўненыя нашымі блізкімі і далейшымі суседзямі, якія знаходзіліся тут з аналагічнымі намерамі. Такі стан чакання доўжыўся нядоўга і пасля дзвюх начэй, праведзеных камфортна ў Замку, разам з адыходзячымі нямецкімі войскамі мы пакінулі Нясвіж, накіроўваючыся на чыгуначную станцыю ў Гарадзею, адкуль намерваліся патрапіць у Баранавічы, на чыгуначны вузел, а адтуль з'ехаць туды, куды будуць квіткі, магчыма ў Вільню або Варшаву. Тым часам нашы маёнткі займалі "камітэты", якія складаліся з мясцовай службы фальваркаў і валацугаў з суседніх вёсак і мястэчкаў. Калі хтосьці з уласнікаў не змог своечасова з'ехаць, то ўсё для яго заканчвалася не самым лепшым чынам. Яшчэ ў Нясвіжы да нас дайшла журботная вестка пра забойства ў Начы высокашаноўнага нашага суседа Міхала Чарноцкага разам з сынам, якія ішлі адчыніць свіраны "камітэтчыкам" для аддачы правіянту. Без усякага супраціву ўпалі ахвярамі ад удараў сякерамі зза спіны. Чарноцкі быў вядомы сваім прыязным стаўленнем да прыслугі і мясцовых сялянаў.
У Баранавічах мы не без цяжкасці дасталі квіткі да Берасця бліжэй да Варшавы. Ехаць прыйшлося ў халодым вагоне з пабітымі вокнамі, перапоўненым уцякачамі, і такім брудным, што, нягледзячы на мароз і доўгія боты, у якіх я ехаў, мае ногі змакрэлі ад бруду на падлозе. Штурмам здабываючы месцы ў цягніку з Берасця, мы цяжкасцю дабраліся да Міжрэчча, апошняга пункта, занятага немцамі. Там чыгуначныя зносіны заканчваліся, і да Лукава можна было дабрацца з вялікай пераплатай на вазах, якія чакалі пасажыраў на вакзале. У марозны дзень, па мёрзлай зямлі, доўгім табарам мы цягнуліся ўвесь дзень да Лукава. Хто адставаў падвяргаўся рызыцы; у аднаго з нашых спадарожнікаў, які трохі прамарудзіў, сяляне адабралі чамадан, у якім быццам бы знахадзілася 6 000 рублёў. У Лукаве ўяўны парадак падтрымлівала нібы ўжо польская міліцыя. Не без цікавасці мы назіралі за першымі прадстаўнікамі новага парадку.
Убачанае выклікала мала даверу: узброеныя карабінамі і апранутыя ў асноўным не ў форменную адзежу, яны мелі такія фізіяноміі, з якімі не кожны жадаў б сустрэцца ўначы самнасам так выглядалі вартавыя грамадскага парадку. Пасля трохдзённага вандравання замест звычайных 13 гадзін, толькі раніцай дабраліся да Варшавы, галодныя і не выспаўшыяся. Мы з жонкай, пакінуўшы сваю ручную паклажу (а іншай і не было) на Венскім вакзале, накіраваліся ў сурацьлеглыя бакі ў пошуках жылля ў перапоўненым уцякачамі горадзе. Толькі пад вечар з вялікай цяжкасцю нам ўдалося знайсці невялікі пакойчык на Алеях Ерусалімскіх, у якім мы туліліся датуль, пакуль Пульяноўскія не прапанавалі два пакоі ў сваёй кватэры са ўсімі выгодамі на Смольнай 32, дзе ў інтэлігентным асяроддзі мы адпачывалі ад усяго перажытага ў дарозе.
У Варшаве я не быў амаль чатыры гады. У вочы, першым чынам, кінулася адсутнасць вазакоў і наогул запрэжак, невялікі рух на вуліцах і перапоўненыя трамваі. Крамы дэманстравалі ўсё, пра што можна толькі марыць, як у хвалебныя былыя часы, толькі кошты казачныя. Радасці на тварах ніякай, а хутчэй вялікая засмучанасць, як у тых, хто прайграў, так і ў тых, хто перамог. Усюды панавала атмасфера часовасці і як бы безнадзейнасці. Усе выглядалі як у нечым правініўшыяся.
6 снежня 1918 г. на Мазавецкай 7, у зале "Пабудовы польскай дзяржавы" па ініцыятыве Міраслава Абязерскага, Канстанта Гардзялкоўскага і К праходзіў першы арганізацыйны збор "Саюза палякаў беларускіх Крэсаў", на якім я сустрэўся амаль з усёй Меншчынай, выкінутай з уласных хат, выбітай з каляіны, без надзеі на заўтрашні дзень. Для распрацоўкі статуту было вырашана абраць камісію, у якую ўключаны быў і я. 9 снежня на вуліцы Карава, у зале Таварыства гігіены прайшоў агульны збор пад маім старшынствам, у якім прымала ўдзел 400 500 чалавек, быў прыняты статут і звыш 200 чалавек запісаліся ў якасці чальцоў, уносячы па 1 марцы гадавых і 60 марак у якасці ўступных унёскаў. Пасля гэтага агульнага збору невялікія паседжанні на працягу некалькіх дзён праходзілі ў мяне, паколькі я меў прасторны пакой, у вузкай грамадзе, якая складалася з 14 18 чалавек асоб, якія нядаўна прыбылі з Меншчыны, з мэтай азначэння агульнай арыентацыі ў палітычнай сітуацыі Каралеўства, а галоўнае, каб прыняць рашэнне: наколькі з'яўляецца магчымым і неабходным удзел у гарантыях інвестыцый на планаваны выступ корпуса генерала Івашкевіча на літоўскабеларускія Крэсы.
Генезіс гэтага мерапрыемства наступны. Раней яшчэ па ініцыятыве князя Яўстахія Сапегі з Гарадзенскага краю і пад яго кіраўніцтвам быў створаны ў Варшаве "Літоўскі камітэт" па пытаннях трох літоўскіх губерняў. Затым у гэты камітэт увайшлі прадстаўнікі "Польскіх Рад" з беларускіх губерняў, а з гэтай арганізацыі вылучыўся "Камітэт абароны Крэсаў" ад бальшавіцкага гвалту. З Меншчыны спачатку, пакуль па доўгу службы яго не адклікалі, быў найболей карысным і адданым таленавіты менскі адвакат Эдмунд Івашкевіч, вельмі папулярны не толькі ў асяроддзі левых у Менску, але і сярод нацыяналістаў, які ў свой час, пасля сакавіцкай рэвалюцыі, пасля выдалення губернатараў і замены іх "камісарамі", быў памочнікам першага менскага камісара Б.Н. Самойленкі, а зараз разам з іншымі ўцякачамі з Менска апынуўся на варшаўскіх вуліцах.
(Працяг у наступным нумары.)
Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў снежні
Букачова Алена Уладзімір. Гацкі Уладзімір Венядзімавіч Лук'янцаў Алег Семенас Святлана Семяненка Таццяна Леанід. Плакса Ўладзімір Шымук Марыя Дзмітраўна Панцялей Аляксандр Уладз. Камароўскі Андрэй Уладзім. Бурносаў Раман Генадзевіч Фунт Аляксандра Супаненка Павел Ігаравіч Халезіна Дзіяна Аношка Любоў Іосіфаўна Водзіч Наталля Сабіла Эрнэст Канстанцінавіч Буданаў Зміцер Львовіч Стралко Валер Васільевіч Донаў Павел Пяіровіч Багінская Аўгіння Ніна Егіпцава Таццяна Уладзімір. Станкевіч Наталля Аляксан. Раеўскі Аляксандр Аляксан. Гарэцкі Радзім Гаўрылавіч Тарасаў Кастусь Іванавіч Дамарацкі Аляксандр Уладз. Клімковіч Ірына Яўгенаўна Грыцаў Тарас Шушкевіч Станіслаў Станісл. Лемцюгова Валянціна Пятр. Берняковіч Іна Сныткіна Вольга Анатол. Курчынскі Браніслаў Браніс. Поцька Віталь Станіслававіч Цівончык Мікалай Канстанц. Рамашкевіч Алег Аляксандр. Тарашкевіч Марына Мікал. Новік Мікалай Аляксандр. Урублеўская Лізавета Мікал. Гракун Валянціна Іосіфаўна Бартошык Наталля Пятроўна Пантус Сяргей Іванавіч Бацян Валянціна Сівы Сяргей Міткавец Аляксандр Мядзюта Аляксандр Пішчулёнак Марына Гук Уладзімір Пятровіч Касценя Юрый Ігаравіч Кутырло Віталь Эдуардавіч Афанасенка Кацярына Уладз. Зелянко Вольга Уладзімір. Лявіцкі Ягор Вацлававіч Мядзведзева Валянціна Папека Мікалай Мацко Сяргей Віктаравіч Талерчык Аляксандр Сямён. Шалахоўскі Аляксей Леанід. Грэйт Таццяна Міхайлаўна Шаршун Алена Сяргееўна Пархімовіч Сяргей Аляксан. Логвінава Вольга Іванаўна Гарох Мікалай Пека Зоя Пятроўна Курыльчык Мікалай Пятр. Дзем'яновіч Т. А. Дашкевіч Г. С. Арцюшэнка Вікторыя Уладз. Скуратовіч Аляксей Анатол. Мамай Часлава Чаславаўна Шышко Іван Валянцінавіч Савіцкая Тэрэза Міраслав. Вабішчэвіч Аляксандр Мік. Башкоў Аляксандр Аляксан. Жыткавец Кацярына Кастанаў Аляксандр Цыва Андрэй Вітальевіч Конан Генадзь Кардаш Глеб Лабковіч Мікалай Мікалаевіч Андрасовіч Таццяна Валянц. Дабрынец Аляксей Васільев. Трушко Уладзімір Малахаў Зміцер Гайдаровіч Анжэліка Станішэўскі Віталь Валянц. Дучыц Людміла Касцянчык Мікалай Мікал. Алейнік Віталь Вайдашэвіч Жанна Пятроўна Каваленка Святлана Пятр. Цыцыліна Таццяна Міхайл. Дземідовіч Ігар Славаміравіч Давідовіч Дзмітры Траццяк Ганна Швед Аляксандр Аляксандр. Гінько Марыя Уладзімераўна Ціханчук Алена Ігараўна Юшкевіч Міхаіл Валянцін. Шэпетаў Мікалай Васільевіч Грэская Браніслава Казачок Ларыса Бандарчык Вікторыя Ігар. Аксючыц Галіна Уладзімір. Багнюк Любоў Кашчэеў Аляксандр Марговіч Людміла Васіл. Кажан Анатоль Лазаравіч Ожык Галіна Краўчук Сяргей Адамоніс Валянцін Канстанц. Каркота Анэліка Шчэрбік Зьміцер Васільевіч Шчэрбік Зміцер Васільевіч Мікалаеў Андрусь Васільев. Трафімчык Таццяна Уладзім. Каржэўскі Віктар Мікалаевіч Лашук Міхаіл Бусловіч Святлана Анатол. Шалкоўская Людміла Віктар. Піменава Алена Анатольеўна Юданаў Віктар Канстанцін. Грыневіч Ганна Хлус Алена Каляда Ірына Атрахімовіч Вячаслаў Жаўнярчук Ларыса Васіл. Антаноўская Людміла Свідуновіч Галіна Харак Анастасія Уладзімір. Новік Таццяна Хальпукова Вольга Гнятуля Алег Аляксандравіч Баярчук Алена Слінько Аляксандр Віктар. Шаравар Мікалай Лазаравіч Русецкая Ала Жучкова Наталля Яўгенаўна Лозка Алесь Юр'евіч Анцыповіч Мікалай Севярынец Павел Канстанц. Галіноўская Ніна Васільеўна Лукашэвіч Алена Худанёнак Ірына Прыбыльская Наталля Калыска Ірына Даманава Лідзія Дзмітрыеўна Матчэня Алег Клок Валянціна Ніканаровіч Генрых Дзвілянская Бэла Яўменаў Альберт Піліпавіч Зімніцкая Ірына Шыцёнак Наталля Аўласка Ала Паляшчук Наталля Грамыка Алена Віктараўна Нікіціна Зінаіда Дрозд Юля Бурак Жанна Генадзеўна Мішкевіч Інэса Вітольдаўна Ермалёнак Марыя Георгіеўна Дзяменцева Ірына Курневіч Лізавета Васільеўна Волкава Ала Пятроўская Алена Аляксан. Доўжык Андрэй Ігаравіч Баеў Канстанцін Генадзевіч Абдулаева Святлана Іосіф. Борбат Таццяна Дзянісаў Уладзімір Шыманец Віржыня Бойка Валянцін Юр'евіч Хітыкава Галіна Уладзімір. Верабей Янка Міхайлавіч Гурыновіч Генадзь Аркадз. Дунецкі Тадэвуш Віктаравіч Мілаш Валеры Уладзіславав. Паўлавіцкі Станіслаў.
ПОЛЬСКІЯ ГІПЕРМАРКЕТЫ ПЕРАЙШЛІ НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ
Напярэдадні Каляд і Новага году польскія гіпермаркеты сусветна вядомай сеткі TESCO упершыню распачалі рэкламную акцыю на беларускай мове.
Адмыслова дзеля беларусаў у гіпермаркетах TESCO распаўсюджваюцца рэкламныя праспекты " Для Цябе, для Сям'і" , у якіх пакупнікам нагадваецца, што хутка свята Святога Мікалая, таму гасцей з Беларусі чакаюць добрыя зніжкі на вэнджаныя шпроткі ў алеі, каркавіну свіную без касцей, усе навагоднія цацкі, CD і DVD, экалагічныя торбы на ўсё жыццё, ялавічыну для смажанкі, пыласосы і іншыя тавары.
На просьбу Рацыі супрацоўнікі TESCO адказалі наконт эфекту ад рэкламы пабеларуску. "Так, рэкламны праспект на беларускай мове прыйшоўся даспадобы нашым наведвальнікам з Беларусі. Амаль кожны з іх з задавальненнем карыстаецца буклетам пры выбары падарункаў сабе і сваім сем'ям да свята", - сказала прадавачка TESCO ў Сакулцы Малгажата Новак. Зазначым, што раней польскія гіпермаркеты, калі і рабілі адмысловыя праспекты для пакупнікоў з Усходу, то толькі на расійскай мове.
Радыё Рацыя, фота "Magazyn Polski
ЗА НАШЫ ВУЛІЦЫ
АДБЫЛОСЯ НОВАЕ ПАСЕДЖАННЕ МЕНСКАГА ГАРСАВЕТА, ПРЫСВЕЧАНАЕ НАЗВАМ І ПЕРАНАЗВАМ МЕНСКІХ ВУЛІЦ
30 лістапада дэпутаты Менгарсавета адмянілі сваё рашэнне аб перайменаванні вуліцы Берсана ў вуліцу Эдварда Вайніловіча.
Нагадаем, ініцыятыва перайменавання вуліцы Берсана ў вуліцу Эдварда Вайніловіча належыць прадстаўнікам рымскакаталіцкай царквы.
Як паведаміла ў сваім выступленні на 7й пазачарговай сесіі Менгарсавета старшыня пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і спорце Ірына Родзік, Міністэрства юстыцыі не зарэгістравала рашэнне Менскага гарадскога савета дэпутатаў ад 26 верасня аб перайменаванні сталічнай вуліцы Берсана і прысваенні вуліцам, якія будуюцца ў горадзе, імёнаў Янкі Брыля і Льва Сапегі. "Пасля прававой экспертызы Мінюст зазначыў, што ў гэтым рашэнні не было ўлічана меркаванне насельніцтва", - зазначыла І. Родзік.
Паводле яе слоў, Менгарсавет накіраваў у Мінюст ліст з тлумачэннем. У ім казалася, што не існуе механізму ўліку думкі насельніцтва пры прыняцці рашэння аб перайменаванні вуліц, а таксама прыводзіліся матэрыялы са СМІ. Але Мінюст палічыў гэтыя аргументы неабгрунтаванымі і не ўключыў рашэнне Менгарсавета ў Нацыянальны прававы рэестр.
У выніку сёння Менгарсавет прыняў новае рашэнне, згодна з якім дзве вуліцы, што праектуюцца, ад праспекта Газеты "Звязда" да вуліцы Гурскага будуць названыя ў гонар класіка беларускай літаратуры Янкі Брыля і выбітнога дзяржаўнага і палітычнага дзеяча Беларусі, канцлера Вялікага Княства Літоўскага Льва Сапегі (з гэтай прапановай звярнуліся прадстаўнікі ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" і шэраг сталічных дзеячаў культуры). Апрача таго, па просьбе прадстаўнікоў праваслаўнай царквы безыменны праезд ад вуліцы Каліноўскага да Менскай кальцавой аўтадарогі будзе называцца вуліца Усіхсвяцкая.
БелаПАН.
Надбужская краіна
У сваёй знакамітай "Геаграфіі Беларусі" Аркадзь Смоліч да Надбужскай краіны адносіў паветы Бельскі, Беластоцкі ды Берасцейскі. Гэта тэрыторыя вакол Бугу і яго прытокаў: Нарвы, Нурца, Бабра, Мухаўца і іншых. Лёс гэтай беларускай тэрыторыі надзвычай цікавы і даволі драматычны.
Нашы далёкія продкі дрыгавічы разам з валынянамі жылі тут пачынаючы з Х ст. У другой палове XII - пачатку XIII ст. тут існуюць гарады ДрагічынНадбужскі, Бранск, Мельнік і Бельск. Побач існавала балтыйскае племя яцьвягаў. Далей, на захад жылі мазуры. Сaмым значным з гарадоў быў Драгічын-Надбужскі. У пачатку XX ст. тут была высокая Замкавая гара, што ўздымалася на 45 сажняў над Бугам. На ёй былі бачныя замкавыя муры і сутарэнні. У XIX ст. Інспектар Беластоцкага жаночага інстытута Мікалай Авенарыюс правёў раскопкі на старажытным гарадзішчы і знайшоў шмат свінцовых пломбаў, што прывязваліся да розных тавараў. У XII-XIII ст. гэтай тэрыторыяй валодалі галіцкавалынскія князі. Адзін з іх, славуты Даніла Галіцкі у XIII ст. нават каранаваўся ў Драгічыне.
У часы Гедзіміна, з 1316 года Надбужская краіна ўваходзіць у склад ВКЛ. Менавіта ў гэты час Гедзімінам і быў заснаваны Беласток, як невялікае паселішча.У 1426 годзе Вітаўт падарыў Беласток Мацею з Цікоціна. Паступова гэтая тэрыторыя стала называцца Падлессе, як зямля, якая размешчана каля Лесу (Белавежскай пушчы). Актыўна развіваўся горад Бельск, як цэнтр Бельскай зямлі. Другі па памерах тут быў Бранск, які ў 1493 г. атрымаў магдэбургскае права і карыстаўся дзяржаўным гербам Пагоняй.
У 1498 годзе наваградскі ваявода і маршалак ВКЛ А. Хадкевіч пры ўдзеле смаленскага архіепіскапа Іосіфа Солтана сярод Блудаўскай пушчы заснаваў мужчынскі Супрасльскі Дабравешчанскі манастыр. У 1510 годзе тут збудавалі абарончы мураваны храм - шэдэўр беларускай готыкі - царкву Дабравешчання Прасвятое Багародзіцы. У архітэктуры гэтага храма творча пераасэнсаваныя полацкія архітэктурныя традыцыі XII стагоддзя. У 1557 годзе інтэр'еры царквы былі распісаны фрэскамі пад кіраўніцтвам сербскага мастака Нектарыя.
Манастыр стаў буйным цэнтрам беларускай праваслаўнай культуры. Тут склаліся самабытныя багаслоўскафіласофская, іканаграфічная і архітэктурная школы, а таксама харавое спеўнае мастацтва (супраслеўскі распеў). Тут пісалі летапісы, былі ювелірныя і пераплётныя майстэрні, мелася унікальная бібліятэка. У пачатку XVII ст. манастыр стаў уніяцкім. З 1722 года тут была галоўная рэзідэнцыя базыльянскага ордэна.
Летам 1944 года пад час ваенных дзеянняў галоўны храм манастыра быў ператвораны ў руіны. У 196466 г.г. 30 фрагментаў знакамітых фрэсак XVI ст. былі знятыя са слупоў храма, закансерваваныя і перанесеныя ў Беластоцкі музей. У 1984 годзе ўлада вярнула руіны храма праваслаўнаму манастыру і мясцовыя беларусы пачалі адбудоўваць сваю святыню. У 1999 годзе асноўныя будаўнічыя работы былі скончаны.
Да сярэдзіны XVI ст. мяжа ВКЛ на захадзе доўгі час не мянялася. На мяжы ВКЛ, Польшчы і Прусіі на беразе рэчкі Лекі (Элкі) быў пастаўлены трохбаковы капец з мураванай калонай, на якой былі прымацаваныя шчыты з гербамі трох краін.
Напярэдадні Люблінскай уніі 5 сакавіка 1569 года кароль Жыгімонт II Аўгуст адабраў у ВКЛ Падлессе і далучыў яго да Польшчы (Кароны). Падлессе пачынаюць называць Падляшшам, каб тапанімічна ўзаконіць перадачу зямель ВКЛ Польшчы. Неўзабаве ў 1584 годзе новы гаспадар Беластока Пётр Весялоўскі будуе ў мястэчку мураваны касцёл Святой Тройцы. Але мясцовыя сяляне засталіся праваслаўнымі, а пазней далучыліся да ўніі. Пасля ліквідацыі ўніі ў XIX ст. насельніцтва Беластоцкага і Бельскага паветаў засталіся праваслаўнымі, а вось значная частка беларусаў Аўгустоўскага павету перайшла ў каталіцтва і хутка апалячылася з дапамогай польскага касцёлу.
Пэўны росквіт Беласточчыны адбыўся ў XVIII ст. З 1659 г. Беласток аддалі гетману Чарнецкаму ў пажыццёвае валоданне. Потым паселішча перайшло да яго зяця Яна Браніцкага. У 1697 годзе пачалі будаваць у стылі барока палац, які пасля перабудовы ў 17281758 гг. стаў унікальным палацавапаркавым комплексам і атрымаў назву "падляскі Версаль". У 1723 г. Беласток атрымаў магдэбургскае права і ў 17451761 гг. была збудавана мураваная ратуша з высокай вежай і гадзіннікам. Побач з ёю паўсталі мураваныя крамы, горад умацавалі мураванай сцяной з 4 вялікімі брамамі. У гэтыя часы палац Браніцкіх меў тэатр,сад, аранжарэі, вадасховішчы і два звярынцы.
У мястэчку Семяцічы Бельскага павету княгіня Ганна Сапяжанка заклала бібліятэку, фізічны і натуралістычныя кабінеты, музей старасвеччыны і шмат мануфактур. Таксама яна стварала кааператывы для сваіх сялянаў, клапацілася пра іх дабрабыт.
Пасля раздзелаў Рэч Паспалітай Беласточчына ў 1795 годзе трапіла часова ў склад Прусіі. У 1802 г. уладальнікі Беластока графы Патоцкія прадалі горад каралю Прусіі Фрыдрыху Вільгельму за 270 970 талераў. Прусакі забудавалі цэнтральныя вуліцы горада Баярскую і Варшаўскую двухпавярховымі мураванымі дамамі, забрукавалі іх.
У горадзе ўзнік новы прамысловы квартал, з'явіліся першыя фабрыкі. Але паводле Тыльзіцкага міру 1807 г., горад і прылеглая тэрыторыя перайшлі да Расійскай імперыі.
У 30х гадах XIX ст. была зроблена мытная мяжа паміж расійскай часткай Польшчы (Царствам Польскім) і Беларуссю. Шмат польскіх фабрыкантаў перавезлі ў Беласток, які зноў быў аднесены да Беларусі, свае фабрыкі каб не плаціць мыта. Насельніцтва горада, якое ў 1857 годзе складалася толькі з 14 тысяч чалавек, да 1914 г. павялічылася ў 6 разоў. Тут было каля 300 прадпрыемстваў, дзе працавалі 6 тысяч рабочых. У асноўным яны выраблялі розныя тканіны, міла, шылі гатовую вопратку.
У другой палове XIX - пачатку XX ст. у Бельску было і культурнае жыццё. Тут дзейнічае жаночы інстытут для шляхетных дзяўчат, у 1900 годзе збудавалі новы вялікі неагатычны касцёл.
Тут нарадзіўся і дзейнічаў знакаміты Людвік Лазар Заменгоф (1859-1917гг.). У 1887 годзе ён выдаў пад псеўданімам Д-го Esperanto праект штучнай дапаможнай мовы эсперанта. Неўзабаве гурткі аматараў мовы эсперанта пашырылася па ўсёй Еўропе. Дарэчы, акрамя Беластоку Заменгоф з 1893 па 1897 год жыў і працаваў ў Гародні. Пасля выхаду ў свет "Нашай нівы" на Беласточчыне пачынаецца беларускі адраджэнцкі рух.
Аднак варта адзначыць, што вельмі моцна на гэты край паўплывала І Сусветная вайна. У 1915 годзе шмат жыхароў было прымусова выселена ў Расію, калі ішоў наступ нямецкіх войскаў. Бежанцы здолелі вярнуцца толькі пасля 1921 года, калі гэтыя землі адышлі да Польшчы. Аднак менавіта тут, у часы нямецкай акупацыі нарадзілася беларускае школьніцтва. У снежні 1917 г. у беластоцка-гродзенскай навучальнай акрузе было 46 беларускіх школаў, вясной 1918 - 79, а ў 1919 г. - ужо 153.
У часы акупацыі Беласток, Супрасль, Гайнаўка, Крынкі мелі добрую прамысловасць і свой рабочы клас, дзе большасць было беларусаў. 25 сакавіка 1918 года была абвешчана БНР і Беласточчына павінна была ўвайсці ў яе склад. Калі ў Смаленску ў пачатку 1919 г. абвясцілі БНР у ёй прадугледзелі існаванне такой адміністратыўнай адзінкі як Гродзенскі раён, які складаўся з Аўгустоўскага, Сакольскага і Беластоцкага паветаў.
11 лістапада 1918 года сваю незалежнасць абвясціла Польшча і адразу стала прэтэндаваць на суседнія беларускія землі. Брытанскі прэм'ер-міністр Дэвід Лойд-Джордж, адзін з кіраўнікоў "вялікае чацвёркі" на Версальскай мірнай канферэнцыі, які блізка знаўся з польскімі дыпламатамі, заўважыў пра адноўленую Польшчу: "Упіўшыся маладым віном свабоды, якое налілі саюзнікі, яна зноў уявіла сябе нястомнаю гаспадыняю Цэнтральнае Еўропы. Самавызначэння ёй было мала. Яна прагла Галіцыі, Украіны, Літвы і часткі Беларусі. Волевыяўленне іх жыхароў адразу б засведчыла непрыняцце яе панавання. Гэтак хутка яе лідэры адкінулі права кожнага народу абараніць сабе дзяржаўнасць".
Найбольш красамоўным абаронцам такога падыходу да ўсходніх земляў быў Раман Дмоўскі, кіраўнік Польскай нацыянальна-дэмакратычнай партыі.
5 лютага 1919 г. у Беластоку падпісалі польска-нямецкую дамову аб замене нямецкай акупацыі Заходняй Беларусі на польскую. Праз тры дні Пілсудскі вылучыў Беласточчыну зпад кантролю Сейма і варшаўскага ўраду і падпарадкаваў яе Грамадзянскаму ўраду Усходніх зямель. Новая польская ўлада ліквідавала беларускае школьніцтва, створанае ў часы нямецкай акупацыі. Некаторых настаўнікаў арыштавалі, некаторых выселілі ў Польшчу, а ўсю маёмасць канфіскавалі і перадалі польскім школам.
У сакавіку 1921 года бальшавікі падарылі Польшчы ўсю Заходнюю Беларусь разам з Беластокам.
Польская канстытуцыя 17 сакавіка 1921 года гарантавала правы меншасцяў. У 1931 годзе ў беластоцкім ваяводстве 91,1% беларусаў жылі ў вёсках, але 18,3 тыс. беларусаў былі рабочымі. На ўзмежку Белавежскай пушчы на Беласточчыне пасялілі жаўнераў з войску Булак-Булаховіча, якія ў асноўным былі католікамі. Аднак на працягу 1918-1924 гг. у родныя вёскі з бежанства вярнуліся 600 тысяч праваслаўных беларусаў.
Трэба сказаць, што ў Белавежскай пушчы супраць палякаў дзейнічалі беларускія партызаны. Некаторыя іх аддзелы мелі да 200 жаўнераў. Росквіт партызанскага руху прыпадае на 1924 год. З ім актыўна змагалася польская ўлада. У траўні 1923 года ў Беластоку судзілі 45 партызанаў.
У ліпені 1924 г. польскія ўлады дазволілі выкарыстоўваць беларускую мову ў штодзённым жыцці і ствараць беларускія школы. Аднак у паветах Бельскім, Беластоцкім і Сакольскім адчыніць беларускія школы не дазволілі. Тым не меней тут дзейнічала Таварыства беларускай школы. Беластоцкі аддзел ТБШ налічваў 526 чалавек, меў сваю кнігарню і філію Віленскага Беларускага Банка. Дзейнічалі розныя секцыі, у тым ліку харавая, тэатральная і літаратурная.
У 1935 годзе ТБШ у Беластоку зачынілі ўлады. Летам 1924 года праваслаўная царква ў Польшчы стала аўтакефальнай і незалежнай ад Маскоўскага Патрыярхату. Усіх вернікаў было 4,1 млн., з іх беларусаў - 32%.
У 1935 годзе у Беластоку стварылі Таварыства праваслаўных палякаў імя Ю. Пілсудскага. Мэта - паланізацыя літургіі і казанняў. Усіх праваслаўных у беластоцкім ваяводстве было 300 тыс. чалавек, палякаў - 62800, расейцаў - 20 тыс., астатнія не вызначыліся.
З верасня 1939 года беластоцкая праваслаўная царква была пад юрысдыкцыяй варшаўскага мітрапаліта. З 1941 года тут кіраваў гарадзенскі біскуп Бенедыкт, які казаў пра беларусізацыю праваслаўнай царквы. Сітуацыя не змянілася і пасля вайны. У чэрвені 1948 г. Масква прызнала самастойнасць праваслаўнай царквы Польшчы і, такім чынам, праваслаўным беларусам вельмі пашанцавала.
У верасні 1939 года савецкія войскі перайшлі польскую мяжу, занялі Беласточчыну і 29 верасня спыніліся на лініі Керзана. Трэба патлумачыць, што ў 1919 годзе, калі Чырвоная Армія ішла здабываць Варшаву, міністр замежных спраў Брытаніі Керзан прапанаваў Леніну спыніць свае войскі на мяжы з этнічнай Польшчай, і абазначыць яе на геаграфічнай мапе. У 1920 годзе Антанта пацвердзіла гэтую лінію. Таму Сталін і прытрымліваўся яе, калі з Гітлерам падзяліў Польшчу у 1939 г.
Менавіта ў Беластоку 2830 кастрычніка 1939 г. адбыўся Народны сход Заходняй Беларусі, дзе 929 дэлегатаў выказалі просьбу аб уваходжанні ў СССР і аб'яднанні з БССР. Упершыню на Беласточчыне беларуская мова набыла статус дзяржаўнай, стала вывучацца у школах, на ёй сталі друкаваць газеты і кнігі. У 1940 годзе ўжо дзейнічала 270 беларускіх пачатковых школ, некалькі сярэдніх, а таксама педагагічны інстытут у Беластоку.
Пасля нападу Германіі на СССР 19 кастрычніка 1941 г. Гітлер далучыў Беласточчыну да Рэйху і падпарадкаваў яе гаўляйтэру Усходняй Прусіі з сядзібай у Кёнінсбергу (Круляўцы). Беластоцкая акруга была асобнай адміністрацыйнай адзінкай у складзе Прусіі.
Летам 1941 года беларускія калабаранты стварылі ў Беластоку Беларускі Народны Камітэт, які з 1942 г. арганізаваў курсы беларускай і нямецкай моваў, ладзіў канцэрты, займаўся школьніцтвам і пашырэннем народных рамёстваў. Летам 1943 г. на базе БНК узнікла Беларускае Нацыянальна-Дэмакратычнае Аб'яднанне. Яго філіі стварыліся ў Гайнаўцы, Белавежы, Міхалове і іншых мястэчках. У Бельскім павеце у 1941-1944 гг. дзейнічала 38 прыватных беларускіх школаў. З лета 1943 года немцы ліквідавалі польскія школы і дазволілі беларускія ў паветах Беластоцкім і Сакольскім.
Летам 1944 года Беласточчына зноў стала савецкай. Падчас адступлення немцаў была ўзарваная славутая супрасльская абарончая царква XVI ст. Паўстала пытанне аб аднаўленні незалежнасці Польшчы, але ў зусім іншых межах і пад кіраўніцтвам камуністаў.
Польская дэлегацыя на Маскоўскай канферэнцыі (1922 кастрычніка 1944 года) афіцыйна прызнала лінію Керзана, як Усходнюю мяжу Польшчы, але папрасіла крыху адсунуць яе на ўсход і перадаць Польшчы Беласточчыну, з часткай Белавежскай пушчы.
Сталін з гэтым пагадзіўся і на канферэнцыі ў Ялце даводзіў, што заходняя мяжа СССР з Польшчай павінна праходзіць па лініі Керзана. Саюзнікі Сталіна па антыгітлераўскім блоку з ім пагадзіліся і вырашылі значна павялічыць тэрыторыю адноўленай Польшчы за кошт Германіі. Усе немцы з гэтых тэрыторый былі гвалтоўна выселеныя.
У польскіх уладаў узнікла праблема, кім засяліць былыя нямецкія землі, і яны зноў звярнуліся да Сталіна, каб ён дазволіў сваім грамадзянам, якія да 17 верасня 1939 г. жылі на тэрыторыі Польшчы перасяліцца ў адноўленую польскую дзяржаву. Было падпісанае адпаведнае пагадненне і масавыя перасяленне пачалося. Да 1947 года ў Польшчу з СССР выехала на сталае жыццё 1 200 000 палякаў, 85 000 габрэяў і 469 000 беларусаў. Трэба адзначыць, што шмат беларусаў, асабліва з тэрыторыі Віленшчыны і Гарадзеншчыны, якія былі каталікамі, запісваліся ў палякі, каб хутчэй выехаць з краіны "гулагаў" і калгасаў.
У сваю чаргу савецкія ўлады з дапамогай польскіх чыноўнікаў стараліся перасяліць у СССР і БССР беларусаў Беласточчыны, а на іх месцы пасяліць савецкіх палякаў. Да канца 1946 года з Беластоцкага ваяводства ў БССР выехала 36 388 беларусаў. Найбольш з Беластоцкага павета - 12 328 чалавек (з Бельскага - 10 122 чал., з Сакольскага - 9 680 чал.)
Вельмі "дапамагла" беларусам перасяляцца ў БССР Армія Краёва. На Беласточчыну з тэрыторыі Віленшчыны прыйшлі ўзброеныя акаўскія атрады, якія забівалі і калечылі людзей, асабліва настаўнікаў, палілі беларускія вёскі. Таксама забівалі і тых габрэяў, што ацалелі ад гітлераўцаў. Аднак беларусы не спяшаліся ехаць у савецкі "рай". Яны цэлымі вёскамі перасяліліся альбо на ўсход ваяводства, альбо на былыя нямецкія землі, асабліва ў Гданьск. Цікава, што тыя беларусы, якія выязджалі ў БССР, сваю маёмасць і зямлю перадавалі сваякам і суседзям, і таму этнічны беларускі масіў на ўсходняй Беласточчыне захаваўся.
Вельмі цікавы лёс і беларускага школьніцтва на Беласточчыне. У жніўні 1944 г. новыя польскія ўлады дазволілі з верасня існаванне школ з беларускай мовай навучання на тэрыторыі Беластоцкага ваяводства. Таксама ў Беластоку ўзнік беларускі тэатральна-музычны ансамбль "Полымя". У кастрычніку 1944 г. было 115 беларускіх школаў, гімназіі ў Беластоку і Гайнаўцы, а таксама ліцэй і гімназія ў Бельску Падляшскім.
Аднак за год вучобы колькасць школаў скарацілася да 105 і ў іх навучалася 8 тысяч дзяцей. Пры стварэнні беларускіх школаў улічвалі жаданне бацькоў, мінімальная колькасць вучняў у школе павінна была быць 40 чалавек. У верасні 1945 года ліквідавалі беларускую гімназію ў Гайнаўцы, бо ўлады спадзяваліся на выезд усіх беларусаў у БССР і таму школы ім ў Польшчы ўжо непатрэбны. Гэта палітыка ўзмацнілася ў наступных гадах.
У БССР выселілі ўсіх беларусаў, якія нарадзіліся на тэрыторыі СССР. У Беластоку ліквідавалі і ансамбль "Полымя". Кожнага мясцовага беларуса, які хацеў вучыць дзяцей на роднай мове называлі сепаратыстам і нацыяналістам. Нешматлікая беларуская інтэлігенцыя змагалася з гэтым як магла. Людзі пісалі скаргі у Варшаву, звярталіся па дапамогу ў амбасаду СССР.
У выніку гэтага 28 чэрвеня 1949 г. польскія камуністы вырашылі зноў адкрыць беларускія школы на Беласточчыне. У верасні гэтага года ў ваяводстве было 24 беларускія школы, а да канца году іх стала 39. Яшчэ ў 20-ці школах вывучалі беларускую мову як прадмет. Адкрыліся беларускія ліцэі ў Бельску Падляскім і Гайнаўцы. Былі створаны беларускія класы ў Беластоцкім педагагічным ліцэі. Сітуацыя значна палепшылася пасля смерці Сталіна.
У 1956 годзе на хвалі палітычнага лібералізму ў Польшчы стварылася Беларускае Грамадска-Культурнае Таварыства (БГКТ) і была заснавана газета "Ніва". Пры БГКТ заснавалі літаратурна-мастацкае аб'яднанне "Белавежа". Узніклі калектывы мастацкай самадзейнасці, клубы, бібліятэкі. Была створана кафедра беларускай філалогіі ў Варшаўскім універсітэце. Стаў выходзіць штогоднік "Беларускі каляндар". З 1958 года (з 1990 года - штодзённа) ідуць радыёперадачы на беларускай мове.
У 1951 годзе мястэчка Гайнаўка, вядомае з XVIII ст. стала горадам са значным беларускім насельніцтвам. Пазней тут была забудавана адмысловая праваслаўная царква. У Гайнаўцы па ініцыятыве БГКТ у 1984 г. заснавалі музей помнікаў беларускай культуры. З 1968 г. пачалася будоўля будынка музея. Першая музейная экспазіцыя, якая налічвала 300 экспанатаў, адчынілася 27.10.1990 г. Зараз музей мае тры будынкі, шэсць музейных залаў плошчай 2700 м.кв.
У 1981 г. узнікае беларускае аб'яднанне студэнтаў (БАС), у якім аб'ядналіся студэнты Варшавы і Беластока. Пасля ўводу ў Польшчы вайсковага становішча БАС існаваў падпольна. 17 снежня 1988 г. у Беластоку адбыўся першы з'езд БАСа. Гурткі БАСа дзейнічалі, акрамя Беластока, у Варшаве, Гданьску, Любліне і Ольштыне. 10 лютага 1990 г. у Беластоку была створана палітычная партыя беларусаў, якая атрымала назву "Беларускае дэмакратычнае аб'яднанне" (БДА). Пасля ўваходу ў Еўразвяз сяляне атрымалі датацыі за сваю экалагічна чыстую прадукцыю. Было дазволена ўвесці беларускую мову, як дадатковую у месцах кампактнага пражывання беларусаў. Беларусы могуць без візаў ездзіць і працаваць ці вучыцца ў любой краіне Еўразвязу.
Неўзабаве спаўняецца 150 гадоў з Дня народзінаў Людвіка Заменгофа, стваральніка мовы эсперанта. З Беласточчыны паходзіць беларускі пісьменнік Аляксей Карпюк. Вядомы ў Польшчы і свеце беларускі мастак Лёнік Тарасевіч, дэпутат шматлікіх соймаў Ян Чыквін, пісьменнік Сакрат Яновіч, гісторык, пісьменнік і фалькларыст Мікола Гайдук ды іншыя дзеячы, гісторык Алег Латышона і інш.
Алег Трусаў, кандыдат гістарычных навук.
Рэдакцыі газеты "Наша слова"
У апошні час многа ідзе гаворкі, спрэчак вакол рэканструкцыі архітэктурных помнікаў, наогул, аб рэканструкцыі гістарычнага цэнтра г. Гродна.
Што ў гэтым здзіўляе, дык гэта тое, што ўсе дзяржаўныя ўстановы, уключаючы Савет Бяснекі, у адзін голас сцвярджаюць, быццам у гэтым пытанні ўсё добра, парушэнняў пры рэканструкцыі няма, усё пад кантролем.
У сувязі з гэтым прывяду такі прыклад: у Гродне на вул. Антонава стаяў невялікі цагляны аднапавярховы будынак, мабыць усяго на адну сям'ю, пабудаваны ў 1910 г. Аб гэтым сведчылі адпаведныя лічбы на фасадзе дома. Некалькі год таму гэты будынак быў разбураны, а на яго месцы (не толькі на яго месцы) быў пабудаваны вялікі двухпавярховы будынак пад цяперашняй назвай гасцініца "Семашко", што галоўнае і самае цікавае: на гэтым будынку захаваны тыя самыя лічбы "1910". Як гэта разумець? Што гэта за рэканструкцыя?
Яшчэ адзін прыклад. Недалёка ад вышэйзгаданага будынка (праз пр. Касманаўтаў) на вул. Чырвонаармейскай, побач з будынкам прыгараднага аўтавакзала, стаяў даволі вялікі будынак старой пабудовы з цэглы. У ім мабыць былі пакоі і на другім паверсе, аб чым сведчылі вокны на даху. У свой час у ім была стаматалагічная паліклініка. Потым, у 90-я гады невялікі кінатэатр. Але нарэшце будынак быў зруйнаваны, а на яго месцы пабудаваны будынак для аператара мабільнай сувязі МТС. Вось такая "рэканструкцыя" па-гродзенску. Гладка толькі на паперы. Не здзіўлюся, калі хто-небудзь змог бы прывесці і іншая прыклады. "рэканструкцыі". Ад сябе магу яшчэ дадаць, што ў свой час быў разбураны помнік архітэктуры: будынак Гродзенскага чыгуначнага вакзала.
Шаўроў В.П., г. Гродна.
Трусову О.
ул. Румянцева, 13,
220034, г. Минск
Гродненский городской исполнительный комитет рассмотрел Ваше обращение по вопросу реконструкции исторических объектов в г. Гродно и сообщает следующее.
В последние годы проводятся значительные работы по наведению порядка в центральной части г. Гродно; выполняется ремонт и реконструкция зданий, благоустраиваются улицы и площади, парки и скверы. Работы ведутся с применением новых улучшенных материалов и технологий.
Учитывая статус застройки исторического центра города, работы на его территории осуществляются в соответствии с действующим законодательством, в том числе Законом «Об охране историко-культурного наследия Республики Беларусь», на основании утвержденной в установленном порядке градостроительной документации, а также с оформлением необходимых разрешительных документов в Министерстве культуры Республики Беларусь. Работам на объектах исторического наследия предшествует проведение комплексных научных исследований.
Комплекс зданий 18 века по ул. Горького, 2, 2а, 2/2 (Архиерейское подворье) долгие годы находился на балансе различных ведомств, и только в 1997-2004 годах здания поэтапно были переданы Гродненской епархии Белорусской православной церкви. В настоящее время проведен капитальный ремонт южного флигеля, выполнена проектная документация на реконструкцию северного флигеля. При проведении обследования технического состояния конструкций здания было признано нецелесообразным укрепление существующих несущих конструкций в связи с их аварийным состоянием и значительным объемом работ и капитальных вложений.
Данный вопрос неоднократно рассматривался в Министерстве культуры Республики Беларусь и на заседаниях Рады (протоколы № 01-01/106-98 от 15.03.2005 г. и №130 от 18,19.04.2007 г.), где также была признана целесообразность разборки аварийных конструкций здания флигеля с последующим воссозданием. По архитектурному проекту реконструкции здания получено положительное заключение Министерства культуры № 11-01-05/452. Реконструкция здания была произведена летом текущего года на основании разрешения Министерства культуры от 21.06.2007 г. № 11-01-07/249 и решения Гродненского горисполкома № 472 от 06.07.2007 г. В восстановленном флигеле планируется открытие православной церкви на 500 прихожан.
По вопросу реконструкции пл.. Советской следует отметить, что, при проведении земляных работ постоянно присутствовала группа археологов во главе с доцентом кафедры археологии и этнографии Гродненского университета им. Я. Купалы, кандидатом исторических наук Семенчуком Г. М.. При обнаружении не зафиксированных на опорном плане фундаментов исторических зданий и культурных слоев в проектную документацию своевременно вносились изменения, которые также утверждались в установленном порядке. В письме Министерства культуры Республики Беларусь от 21.06.2006 г. № 01-16/К-289 отмечено: «В проектной документации предусмотрено максимальное сохранение выявленных в процессе земляных работ археологических объектов в культурном пласте, что позволит в дальнейшем обеспечить возможность детального изучения и обновления исторических объектов».
На начальных этапах работ по перечисленным объектам имелись определенные нарушения, которые были устранены в установленные предписаниями сроки.
Дополнительно разъясняем, что осуществление надзорных функций за соблюдением законодательства в области строительства не относится к компетенции органов исполнительной власти.
Первый заместитель председателя А.С. Кунаш.
Гарадзенцы патрабуюць адбудаваць Фару Вітаўта
З такім лістом да гарадзенскіх уладаў звярнуліся сябры мясцовай арганізацыі БНФ "Адраджэньне".
29 лістапада 1961 года першы гарадзенскі касцёл, фундаваны яшчэ Вітаўтам, быў узарваны па загаду бальшавіцкіх уладаў.
Упершыню храм узгадваецца ў 1389 годзе. Дакладна вядома, што ў ХУІ ст. на месцы драўлянага храма быў збудаваны мураваны. У 1804 годзе па "высочайшему повелению" быў перабудаваны ў праваслаўны сабор. У 30я гады мінулага стагоддзя храм ізноў вярнуўся ў лона касцёла і быў перабудаваны цяпер ужо ў раманскім стылі. Рашэнне аб яго зносе было прынята 8 сакавіка 1961 года выканкамам Гарадзенскага гарсавета.
Міхал Карневіч.
ПАМЁР МІТРАПАЛІТ ІЗЯСЛАЎ
26 лістапада ўначы памёр мітрапаліт Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы на эміграцыі Ізяслаў (Бруцкі).
Мітрапаліт Ізяслаў
Янка Бруцкі нарадзіўся 22 студзеня 1926 года ў Белавушы (сёння Столінскі раён Берасцейскай вобласці) у сялянскай сям'і Данілы і Марыі Бруцкіх-Стэмпкоўскіх. Быў трэцім сынам у сям'і, якая мела 25гектаравую гаспадарку.
Пасля прыходу ў Заходнюю Беларусь саветаў бацька быў арыштаваны і вывезены ў Казахстан. Потым трапіў у Армію Андэрса, быў у лагеры цывільных ва Ўгандзе.
Янка Бруцкі ў траўні 1943 года быў вывезены на прымусовыя работы ў Нямеччыну. Працаваў на фабрыцы ў Фленсбургу, потым на рамонце чыгуначных рэек.
Па капітуляцыі Нямеччыны апынуўся ва ўкраінскім лагеры ў Гановеры. Улетку 1947 года выехаў у Канаду, адпрацаваў паводле кантракту дрывасекам у правінцыі Антарыё, потым перабраўся ў правінцыю Манітоба ў горад Вініпег, дзе пражывалі ягоныя сваякі, і куды ў 1949 годзе пераехаў бацька.
Янка Бруцкі скончыў Манітобскі ўніверсітэт паводле спецыяльнасці інжынер-будаўнік. У 1954 годзе пераехаў у Таронта, працаваў у аддзеле дарог, браў удзел у беларускім грамадскім жыцці - быў актывістам Згуртавання беларусаў Канады (ЗБК), прыходу св. Кірылы Тураўскага БАПЦ. У 1957-1959 гадах быў старшынём ЗБК.
У 1962 годзе выехаў у Дэтройт (ЗША), потым перасяліўся ў Каліфорнію, жыў у ЛосАнджэлесе, дзе ўзначальваў мясцовы аддзел Беларускаамерыканскага задзіночання (БАЗА), працаваў у этнічных структурах Рэспубліканскай партыі.
З 1969 года жыў у Кліўлендзе (штат Агаё), дзе ўзначаліў парафіяльную раду прыходу Жыровіцкай Божай Маці Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.
29 красавіка 1979 года мітрапалітам Андрэем (Крытам) высвечаны на дыякана, а 26 жніўня 1979 года ўладыкам Мікалаем на святара.
22 лютага 1981 года ў Баўнд-Бруку (НьюДжэрсі) мітрапалітам Андрэем і ўкраінскімі япіскапамі хіратанізаваны ў япіскапы БАПЦ з манаскім імем Ізяслаў. Хіратанізацыю не прызнаў уладыка Мікалай (Мацукевіч), што прывяло да расколу ў БАПЦ, які трываў два дзесяцігоддзі.
Частка прыходаў БАПЦ прызналі ўладу Ізяслава: у Англіі, Аўстраліі, прыход у АйлендПарку ў ЗША. Астатнія прыходы ў ЗША, прыход у Канадзе сталі на бок Мікалая. Ізяслаў падаў у свецкі суд на непакорныя прыходы і часткова адсудзіў сабе гэтую маёмасць. Гэта вельмі непрыемная старонка ў гісторыі беларускай эміграцыі.
Дэфакта Ізяслаў узначаліў абодва крылы БАПЦ пасля царкоўнага сабору 2003 года, які адбыўся пасля смерці Мікалая Мацукевіча 20 чэрвеня 2003 года.
Апошнія некалькі гадоў Ізяслаў правёў у доме для састарэлых.
Вітай, Ярашоўка!
У дружным калектыве рэдакцыі газеты "Наша слова" не было звадаў, зацятых спрэчак, крыўдаў. Мы з ахвотай рабілі важную, як нам здавалася, справу, а таму шчыра дапамагалі адзін аднаму. Што праўда, з прычыны майго максімалізму я часам спрачаўся з Ірынай Платонаўнай. Мяне, пераважна, нервавала яе памяркоўнае, лагоднае стаўленне да пэўных асобаў, да іх асабістых поглядаў і ўчынкаў. Памятаю, што мы разыходзіліся ў ацэнцы творчасці вядомага літаратурнага крытыка Уладзіміра Калесніка. Пэўны час нашы адносіны былі, мякка кажучы, напружанымі, але, мабыць, толькі з майго боку. І калі аднойчы мне стала дрэнна, менавіта Ірына Платонаўна кінулася выклікаць хуткую дапамогу, падзялілася сваімі лекамі. Праз яе лагодны, незлапамятны характар нашы канфлікты не перараслі ў непрыязь.
Змены ў лепшы бок пачалі заўважацца, калі мяне прызначылі адказным сакратаром рэдакцыі. Мне даводзілася ўважна чытаць усе матэрыялы, ацэньваць іх, вызначаць ім пэўнае месца на старонках газеты. Ірына Платонаўна была прынцыповым, настойлівым аўтарам, заўсёды адстойвала сваё права. І я вымушаны быў больш пільна чытаць яе артыкулы, гутаркі з вядомымі навукоўцамі, грамадскімі дзеячамі. Паступова я пераканаўся, што падрабязнасці, якія раней падаваліся мне лішнімі, нясуць немалую сэнсавую нагрузку, дазваляюць больш ярка, змястоўна апісаць падзею, абмаляваць партрэт асобы ды матываваць учынкі чалавека.
Пазней выпадкова выявілася, што мы з Ірынай Платонаўнай амаль землякі, што яе брат жыве ў Баранавічах, дзе я вучыўся ў школе, працаваў у рэдакцыі мясцовай газеты, куды я часта ездзіў да бацькоў. Неяк аднойчы Ірына Платонаўна расказала мне пра свайго бацьку, пра родавы фальварак Ярашоўка, дзе яна і нарадзілася.
Яе аповед пра бацькоў, пра гістарычныя падзеі ў тым маляўнічым кутку Баранавіцкага раёна мяне вельмі зацікавілі. І аднойчы я з сваім сябрам Васілём Дубейкам, дырэктарам Люшнеўскай школы, выбраўся наведаць Ярашоўку. Мы дакладна не ведалі, дзе знаходзіўся той колішні фальварак, а таму перш трапілі на нейкую іншую сядзібу, абсаджаную векавымі ліпамі. А Ірына Платонаўна распавядала пра векавыя хвоі, бо фальварак Крэняў стаяў на ўзлеску старога бору, дзе калісьці, як расказвала Ірына Платонаўна, табаравалі паўстанцы 1863 года. Мы пайшлі ў вёску Ярашоўка. Там мясцовыя жанчыны, вядома ж, ведалі, дзе знаходзіўся фальварак Крэняў, памяталі яны ўсіх дзяцей Платона Крэня. Вядома, Ірыну Платонаўну таксама ўспомнілі, бо добра яе ведалі ды гаварылі пра яе толькі добрыя словы - на жаль, тады ў нас не было дыктафону.
Жанчыны паказалі нам дарогу: праз суседнюю вёску Кузявічы, паўз невялікае возера, праз лужок - да ўзлеску. І там сярод бярэзінаў мы ўбачылі рэшткі падмурку сядзібнага дома і нейкага іншага будынка, мураваны з чэсаных валуноў склеп, кусты бэзу. Адразу за сядзібай пачынаўся бор. Мы любаваліся гонкімі векавымі хвоямі, якія засталіся тут, відаць, толькі таму, што раслі панад ці то ярамі ці то акопамі: ні даехаць да іх, ні падступіцца. З другога боку адкрываўся далягляд на шырокую даліну рэчкі Маўчадкі. Цудоўнае месца абралі заснавальнікі фальварка Ярашоўка!
У мяне быў фотаапарат, і я зрабіў некалькі здымкаў на каляровую плёнку. Калі ў Менску я паказаў фотакарткі Ірыне Платонаўне, яна вельмі расчулілася. Мне і цяпер прыемна ўспамінаць, што хоць неяк я адудзячыў Ірыне Платонаўне за яе дабрату і спагаду. Адзін з тых маіх фотаздымкаў аздобіў вокладку кнігі "Бывай, Ярашоўка!" - памяць пра яе руплівых гаспадароў, пра таленавітых людзей, што нарадзіліся ў тым чароўным кутку нашай зямлі.
Мне казалі, што таго краявіду ўжо не убачыць. Але ён застаўся навечна на вокладцы - жыві, Ярашоўка!
Здзіслаў Сіцька
Двалёс
Жыццё скрозь часаабставіны нараджае містыку лёсу; складзены з унутранага руху сусвет можа адоліць на марнасць блуканняў, калі дзесяцігоддзі ўласнага кідання павядуць па безвыходным лабірынце і асудзяць на пакуты і страты, а можа адарыць імгненнямі аквітнасці і шчасця, імклівым шляхам адкрыццяў і дасягненняў...- часаабставіны нараджаюць містыку лёсу, і ўнутраная воля таго, хто патрапіў у жорны часаабставінаў тчэ на нітох лёсамістыкі вечнасць духовых учынкаў. Сыход з жыцця Ірыны Крэнь чарговым разам нагадаў пра гэтую жорсткую і наўзвышнюю ісціну чалавекаіснавання. Мне пашчасціла ведаць Ірыну Платонаўну аб часе сумеснае працы ў газеце "Наша слова"; невыказная беларуская таемнасць, прысутная ў жыцці Ірыны Платонаўны, выпладзіла ясную беларускую рэчаіснасць насуперак жорсткаму побыту, які акаляў яе і ейнага бацьку; то быў гераізм безабаронных, тых, хто патрапіўшы ў неспрыяльныя і безнадзейныя, незалежныя ад самога сябе ўмовы, застаўся непераможным, узняўся над нягодамі і вытварыў свой уласны духачас.
Беларускі пісьменнік Платон Крэнь зведаў цяжкі шлях: афіцэрам Расейскага войска ён застаў Першую Сусветную вайну, у шэрагах Белае гвардыі пад камандваннем Антона Дзянікіна, а таксама Пятра Ўрангеля ўдзельнічаў у баёх за Крым аб часе грамадзянскае вайны ў Расеі, ён зазнаў пакуты аміграцыі ў Турцыі і жыцця на "чужой Бацькаўшчыне" ў Заходняй Беларусі, прайшоў праз ліхалецце Другое Сусветнае вайны, адбыў восем гадоў у сталінскіх лагярох, адкуль вызваліўся хворы на сухоты і асуджаны на забыццё...; святасць беларускага слова, адданасць беларускае літаратуры, беларускі патрыятызм перадаліся ад бацькі і Ірыне Платонаўне, - пасутнасці, пасляваенная спадчына Платона Крэня з'яўляецца "літаратураю двух людзей", яго як пісьменніка і ягонае дачкі як адзінага чытача; патаемнае мастацкае змоўніцтва двух крэўнікаў стварыла асаблівую літаратуру няскоранага творчага духу, і гэтая пакрыёмая творчасць набыла для іх надзвычайны сакральны сэнс, злучыла два асобныя лёсы ў адно, бо па смерці пісьменніка ягоны адзіны чытач ня здрадзіў яму, захаваў ягоныя рукапісы і пры канцы ХХ стагоддзя, адрадагаваў і выдаў, - гэтак у 1999 годзе зьявілася кніжка паэзіі і публіцыстыкі Платона Крэня "Бывай, Ярашоўка".
Беларускае лёсаткацтва часу шчыра раскрывае глыбежныя ісціны духатворчасці, у якой няма малога і вялікага, паколькі кожная дробка з'яўляецца веліччу; кніжка "Бывай, Ярашоўка" пабачыла свет двалёсна - коштам безлічы бясконцых пакутлівых хвілінаў, складзеных у даўгія гады, цягам двух яскравых жыццяў, цаною аграмадных намаганняў і стратаў, але тым яна даражэйшая для нас; жыццёвы вычын Ірыны Платонаўны - у абсалютнае адданасці беларускае творчае ідэі; час, напоўнены волею такіх людзей, набывае асаблівы сэнс духовага шляху, ён уражвае глыбінёю і непераможнасцю чалавечае душы, ён дазваляе абудзіць у сабе жывамудрую вечнасць, якая дрэмле ў кожным з нас, ён дае магчымасць дакрануцца да таго шчырага і таямнічага імгнення творчасці, якое наперакор жорсткім выпрабаванням спасабляе чалавека ахвярна ператвараць свае жыццё і сэрца ў шчыравядомыя толькі праменню, чарадзейныя літары, словы і пісьмёны, што вядуць нас па нашай пуціне ў несканечнасці.
Лявон Вашко.
ЯК Я АБАРАНЯЎСЯ
Усё пачалося з таго, як вядомы журналіст Вадзім Жураўлёў, былы галоўны рэдактар не менш вядомага ў перабудовачныя гады выдання "Высота", апублікаваў у гарадзенскай рэгіянальнай газеце "Перспектива" вялікі нарыс "Налятаў віхор з навальніцаю, ды не гнуўся ён перад бураю". Ва ўступнай частцы нарыса сказана, што гэта "аповед аб жыцці доктара філалагічных навук Івана Лепешава, прафесара кафедры беларускай мовы ГрДУ імя Я. Купалы, аўтара 35 кніг". Дарэчы, у цэнтры нарыса пад фотаздымкам - май ад рукі напісаныя словы: "Сёння мяне асабліва хвалюе і непакоіць лёс нашай нацыі і яе сарцавіны - мовы, ужыванне якой звужаецца, бы шчыгрынавая скура".
Наклад "Перспективы" параўнальна не малы для сённяшняга часу (каля 5 тысяч), і яе прачыталі многія. Пры сустрэчы са мною і калегі па працы, і шматлікія знаёмыя гараджане неаднойчы прасілі як бы расшыфраваць асобныя трохі эскізна апісаныя ў нарысе здарэнні, падзеі, выпадкі. А калі я "расшыфроўваў" што-небудзь, то звычайна казалі: вось бы апублікаваць гэта, каб людзі ведалі, якія душэўныя драмы спараджаюцца ў недэмакратычным грамадстве. Пра некаторыя драматычныя жыццёвыя эпізоды я ўжо расказаў у артыкуле "З перажытага" (Наша слова. 4.10. 2006). А цяпер, па настойлівай просьбе вельмі многіх чытачоў, "расшыфроўваю" яшчэ адзін эпізод, пра які досыць сцісла (усяго 14 газетных радкоў) гаворыцца ў памянёным нарысе - у невялічкім раздзеле пад загалоўкам "Галава раба, пісьмо Талстога".
17 мая 1985 года я, дацэнт Гродзенскага універсітэта, абараняў у Інстытуце мовазнаўства АН БССР доктарскую дысертацыю "Праблемы фразеалагічнай стылістыкі і фразеалагічнай нормы". Годам раней у рэспубліканскім выдавецтве "Навука і тэхніка" пабачыла свет мая манаграфія пад такой жа назвай, станоўча ацэненая ў пяці надрукаваных рэцэнзіях. У спісе публікацый па дысертацыйнай тэме значыліся яшчэ тры мае раней выдадзеныя кнігі і 47 артыкулаў.
За некалькі дзён да абароны ў спецыялізаваны савет Д.006.15.01 прыслалі ці перадалі ў цэлым адабральныя водгукі тры апаненты, загадзя празначаныя гэтым саветам, - два вядомыя вучоныя з Расіі (У.П.Жукаў, В.М.Макіенка) і член гэтага ж савета П.П.Шуба, якія дэталёва азнаёміліся з дысертацыяй і аўтарэфератам. Пяць добрых водгукаў на аўтарэферат даслалі асобныя вучоныяспецыялісты з Масквы, Харкава, Арла, Кастрамы, Чарапаўца. Здавалася б, усё спрыяла паспяховай абароне.
Згодна з інструкцыяй, спецыялізаваны савет высылае за месяц да абароны дысертацыю, а таксама аўтарэферат і на адрас ім жа прызначанай вядучай (апаніруючай) арганізацыі. Ёю быў Гомельскі універсітэт. Іх водгук, падпісаны прафесарам У.В. Анічэнкам, завяршаўся высновай, што даследаванне ў цэлым заслугоўвае станоўчай ацэнкі, але пытанне аб прысуджэнні І.Я.Лепешаву вучонай ступені доктара філалагічных навук павінна рашацца саветам "з улікам не толькі навуковай значнасці гэтай работы, але і маральнапалітычных якасцей дысертанта ў час Вялікай Айчыннай вайны".
Вучоны сакратар савета апавясціў гэты водгук, а пасля зачытаў уключаныя ў справу дысертанта копіі дакументаў аб маёй поўнай рэабілітацыі як беспадстаўна рэпрэсаванага ў 1949 - 1955 гадах, аб вяртанні мне ўрадавых узнагарод, раней адабраных, аб залічэнні, у сувязі з рэабілітацыяй, гадоў зняволення як у мой агульны працоўны стаж, так і ў педагагічны. З хваляваннем адказваючы на пытанні некаторых членаў савета, я ў сваю чаргу прачытаў урывак з пастановы суда аб рэабілітацыі, дзе сказана, што пераправеркай устаноўлена: "Лепешев в полицию мобилизован в принудительном порядке, никакого участия в карательных операциях не принимал, наоборот, поддерживал связь с партизанами, за что был арестован немцами и содержался в тюрьме до их изгнания. После изгнания немецких оккупантов Лепешев был призван в Советскую Армию, принимал участие в борьбе с немецкими оккупантами, был дважды ранен, награжден".
На далейшым пасяджэнні савета хоць у асноўным абмяркоўвалі дысертацыю і яе сем палажэнняў, вынесеных на абарону, але многія выступоўцы не маглі прайсці міма гомельскага водгуку. Афіцыйны апанент ленінградскі прафесар В.М.Макіенка сваё выступленне пачаў так: "Упершыню чую, каб у водгуку знешняй арганізацыі ацэньваўся маральны воблік дысертанта. Як мы ведаем, гэта кампетэнцыя той установы, якая прымае чалавека да абароны. І неяк нават горка чуць усё гэта, бо такія абвінавачванні чалавеку далучаць да навуковай ацэнкі, мне здаецца, вельмі неасцярожна і таксама, напэўна, не зусім маральна. Таварышы ж, што пісалі гэты водгук, маглі б запатрабаваць дакументы, якія мы зараз заслухалі. І тады б не было той няёмкасці, і чалавечай, і навуковай, якая ўзнікае і ў дысертанта, і ў членаў вучонага савета, і ва ўсіх, хто тут прысутнічае. Я, як чалавек і як вучоны, ніяк не магу пагадзіцца з такім, я б сказаў, парушэннем нормаў нашага заканадаўства... І тут праблема маралі паўстае ўжо з другога боку".
Член савета А.Я. Супрун, ахарактарызваўшы маю дысертацыю як "вырашэнне буйной, фундаментальнай навуковай праблемы" , дадаў: "Таму я быў непрыемна здзіўлены, пачуўшы, што прафесар Анічэнка падпісаў дзіўны, каб не сказаць, ганебны водгук, які змяшчае ў сабе, на жаль, элементы кепска прыхаванага паклёпу, заснаванага на пустых плётках. Мяне засмуціла, што кіраўніцтва нашага савета не адхіліла і не вярнула гэты водгук рэктару Гомельскага універсітэта як не адпаведны ні па форме, ні па этыцы, ні па "Палажэнні" нормам, таму, што павінна быць у водгуку па дысертацыі".
Непасрэда ці ўскосна закранаўся гомельскі водгук ў выступленнях першага апанента прафесара У.П.Жукава (з Ноўгарада), прарэктара Гродзенскага універсітэта С.А. Габрусевіча. Пасля трохгадзіннага пасяджэння быў перапынак для тайнага галасавання. З вялізным напружаннем чакаў я ягоных вынікаў. І вось аб'яўляюць: усе 15 членаў савета прагаласавалі "за".
Але апошняе слова - за Масквой. Як тады было ўзаконена, усе матэрыялы па абароне дысертацыі адправілі ў Вышэйшую Атэстацыйную Камісію (ВАК). Пачаліся доўгія і трывожныя дні чакання. Хто ведае, як там паставяцца да маёй працы? Ці паўплывае на іх той злашчасны водгук?
Нездарма гаворыцца, што свет не без добрых людзей. 22 ліпеня нечакана-негадана атрымліваю пісьмо з Масквы - ад Мікіты Ільіча Талстога. Да гэтага я два ці тры разы бачыў яго на навуковых канферэнцыях у Мінску і Гомелі. Ведаў, што ён унук Льва Талстога, нарадзіўся і жыў да 1944 г. у Югаславіі, а пасля вярнуўся ў Савецкі Саюз. Доктар філалагічных навук, член-карэспандэнт Акадэміі навук.
І сёння не без хвалявання перачытваю радкі гэтага дарагога для мяне пісьма, у якім словы "строго конфиденциально" падкрэслены: "Спешу сообщить Вам, пока строго конфиденциально, что я имел удовольствие ознакомиться в ВАКе с Вашим делом и дать по нему положительное заключение. Мое заключение принял Экспертный совет, и теперь надо ждать осенью, после летнего перерыва, утверджения Президиумом ВАКа. Пишу Вам, чтобы успокоить Вашу душу, которую, судя по делу, беспокоили изрядно и несправедливо". Былі пад канец і такія словы: "Надеюсь, что и Вам, и мне Бог определит остаток дней наших послужить науке и людям".
Пасля гэтага пісьма я адчуў палёгку. Нікому, зразумела, не паказваў яго і ні з кім не гаварыў пра яго. І толькі пасля таго, як у снежні атрымаў з ВАКа паштовую картку з паведамленнем, што 13.12.1985 г. мне прысуджана ступень доктара, пісьмо майго анёла-ахоўніка паказавалася самым блізкім мне асобам. А цяпер, калі дарагога Мікіты Ільіча ўжо няма на свеце, пра гэта можна расказаць і ўсім.
Іван Лепешаў.
Польскае выданне "Песні пра зубра" прэзентавалі ў Гародні
Новае выданне "Песні пра зубра" выпушчана таварыствам "Uroczysko" з Супрасля пры ўдзеле грамадскага аб'яднання "Цэнтар "Трэці сектар" з Гародні. 1 снежня гэтае выданне мела быць прэзентавана на польскай тэрыторыі - у мястэчку Белавежа. Праект фінансаваўся са сродкаў Еўразвязу ды некаторых іншых арганізацыяў. На вечарыне былі прэзентаваныя яшчэ дзве супольныя дзвюхмоўныя кнігі: "Міты і легенды ад Нёману да Бугу" і "Традыцыйныя стравы Беласточчыны і Гарадзеншчыны".
Задума выпусціць "Песню пра зубра" Міколы Гусоўскага была досыць смелай таму, што за апошні час твор выдаваўся некалькі разоў. Але бярэш яго ў рукі - і адчуваеш вялікую прыемнасць: футарал са старадаўняй выявай зубра, чырвоная вокладка з залатымі літарамі, выдатны друк, ілюстрацыі на кальках. Таварыства "Uroczysko" выпусціла кнігу пры ўдзеле гарадзенскага цэнтра "Трэці сектар".
Падчас прэзентацыі прагучалі ўрыўкі на розных мовах, найперш у арыгінале - на лаціне. Урывак палітоўску прачытаў кіраўнік грамадскага аб'яднання літоўскай культуры Альгіс Дзіргінчус.
Кіраўнік "Трэцяга сектару " Вітаўт Руднік пра тое, якія адметнасці ў новага выдання "Песні пра зубра":
Яно выйшла на Беласточчыне, надрукавана ў Беластоку. Адметнасцю гэтага выдання з'яўляецца, папершае, яго шыкоўны выгляд, выдатныя ілюстрацыі, cdдыск, які прыкладаецца з электроннай версіяй "Песні пра зубра". Адметнасць таксама ў тым, што тут выкарыстаны беларускі пераклад Наталлі Арсенневай . А яшчэ тое, што пад адной вокладкай шэсць моўных версіяў, у тым ліку ўпершыню ангельская, якой не было ў папярэдніх выданнях.
Апроч польскага выдання "Песні пра зубра", былі прэзентаваныя яшчэ дзве супольныя дзвюхмоўныя кнігі: "Міты і легенды ад Нёману да Бугу" і "Традыцыйныя стравы Беласточчыны і Гарадзеншчыны".
Аўтарамі апошняй сталі Яніна Чыжэўска з польскага боку і жыхар Зэльвы Юры Качук - з беларускага. Спадарыня Чыжэўска распавяла, як яны часам спрачаліся аб паходжанні вядомых страваў - чые яны: польскія ці беларускія? Яна сказала, што стравы і напоі, прыгатаваныя паводле традыцыйных рэцэптаў, дапамагаюць прывабіць турыстаў. Яніна Чыжэўска прывезла пляшку гарэлкі ўласнага вырабу і прапанавала прысутным пачаставацца.
С. Астраўцоў, Горадня.
УЛАДЗІМІР ВАСЬКО
Выбар
Спадабаўся мне горад,
Ды што я зраблю,
Што вабяць сцяжынкі,
Дарогі лясныя.
У горадзе шмат
Прапаноў "па рублю",
А там слых лагодзіць
Натхнёна асіна.
Спадабалася вёска,
Ды горад люблю,
Дзе ходзяць дзяўчаты
Прыгожа і ўвішна.
Жыву, бы душу сваю
Шчодра дзялю
На горад і вёску,
На шум і зацішнасць.
Доля журналіста
Ліпічанская пушча -
Пачатак дарог і трывог.
Два вугельчыкі воўчых
Вачэй у начы.
На прасторах жыцця
Я не тое, што раптам знямог,
Я стаміўся крыху,
Дай на ўлонні тваім адпачыць.
Па шляхах журналісцкіх
Я нямала праехаў, прайшоў,
Перамераў сцяжынак
Да ферм і майстэрняў,
І прапах сырадоем
І сіласам мой кажушок,
І растрэсла мяне
На няроўных жыццёвых
Карэннях.
Толькі ў лёсы людскія
Заўсёды ўрываўся з дабром,
Калі хто іх наводмаш
Хацеў перакрэсліць.
Нібы цяжкія рэйкі,
Радкі я варочаў пяром,
Каб найлепш іх пакласці
На шлях да пакрыўджаных
Сэрцаў.
Мой дух
Зламаць мой дух
Не вельмі проста.
Не дасць ён тлі
На шыю сесці.
Чужая едкая кароста
Яго ніколі не раз'есць,
Бо ён вось тут узгадаваны
Між гонкіх соснаў і дубоў.
Яны яму лячылі раны,
Дарылі ласку і любоў.
Вось гэты востры
Куст ядлоўца.
Яго сілкуе кожны дзень,
Мой дух не здраднік,
Не прапойца,
Ён вас нідзе не падвядзе.
АЛЕСЬ СТАДУБ
Роздум Якуба Коласа
Бацькі і здольнасці -
два крылы.
Без іх Радзіме што б я змог.
Мой Родны кут,
як ты мне мілы!
Як вы ў сябе, яго збярог.
Калі зара ўсміхнецца зорам
І гляне праз палонкі хмар,
Падасца, не вада да мора,
Па Нёмане кроў бяжыць сама.
ФЕЛІКС ШКІРМАНКОЎ
Як усё пачалося
і чым закончыцца
(казка)
Калі стварыў Адама Бог,
З рабра яго Ён зноўку
Па падабенству лёгка змог
Стварыць яму сяброўку.
І Ён абоім наказаў
Не есці яблык з дрэва.
А Змій падслухаў і сказаў:
"Лухта ўсё гэта, Ева!".
Пачула Ева Змія смех,
І яблык адкусіла,
Так самы першы ў свеце грэх
Яна ў Раі зрабіла.
Каб Бог не выгнаў іх тады
За Райскія вароты,
Былі б бясконцыя гады
У Адама без турботы.
І Ева б дзеўкаю была,
І не было б прыплоду.
Калі дакладней, дык Зямля
Здзічэла б без народу.
Бог добра ведаў што рабіць -
Абодвух выгнаў з Раю.
Яны ж не ведалі як жыць,
Што на Зямлі чакае.
Спакуснік-Змій
іх там знайшоў.
Яны і не хаваліся.
Таму працэс увесь час ішоў,
І дзеці нараджаліся.
І так было у іх штогод,
Амаль без адпачынку.
І ў ураджай, і ў недарод,
То хлопчык, то дзяўчынка.
Ніхто вякоў тых не лічыў,
Калі ўсё пачалося,
Як нехта ўжо не з працы жыў,
Як злыдняў развялося.
Што атрымалася, цяпер
Усім нам добра бачна:
Людзей зашмат, ва ўсіх намер
І піць і есці смачна.
А каб зямельку даглядаць,
Каб берагчы прыроду,
Такіх не проста адшукаць
Сярод ўсяго народу.
Адно жаданне - прыхапіць,
І жлоб бярэ, балюе,
А як нашчадкі будуць жыць
Іх гэта не хвалюе.
Мне падаецца - хутка Бог
За д'яблаву пячатку
Людзей не прыме
ў свой чартог,
А ўсё пачне спачатку...