Папярэдняя старонка: 2008

№ 01 (840) 


Дадана: 13-11-2022,
Крыніца: pawet.net.



№ 1 (840) 3 СТУДЗЕНЯ 2008 г.

З Калядамi!

ДАНЧЫКУ - 50

ДАНЧЫК (сапр. Андрусішын Багдан; н. 3.1.1958, Нью-Ёрк), амерыканскі і бел. спявак (лірычны тэнар), жур-наліст. 3 роду пачынальнікаў бел. адраджэння 20 ст. I. і А. Луцкевічаў (прабабка спевака Э. Шабуня іх родная: сястра). Скончыў ф-т журналістыкі Нью-Ёркскага ун-та (1989). 3 1992 працуе на радыёстанцыі «Свабода». Адзін з найб. яркіх сучасных выканаўцаў бел. песні ў ЗША і Канадзе. Мае прыгожы голас мяккага пяшчотнага тэмбру. Выкананне адметнае шчырасцю, асэнсаванасцю. У рэпертуары пераважаюць творы бел. кампазітараў на словы бел. паэтаў і бел. нар. песні. У Нью-Ёрку выпушчана 5 грампласцінак з бел. песнямі і рамансамі ў выкананні Д. (адна з іх у дуэце з Л.Барткевічам), а таксама магнітаальбомы. Неаднаразова наведваў Беларусь, даў шэраг канцэртаў, у т.л. дабрачынныя на карысць дзяцей, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы 1986. На кінастудыі «Беларусьфільм» пра яго зняты дакумент. фільм (1989).

(Пра Данчыка чытайце на ст. 6.)

ДАНЧЫК

Ці ўвосень, зацвіў святаяннік,

Ці верас замроіўся ўранні? Выгнаннік-заакіяннік,

Крывіцкае песні даннік

Душу запрасіў на сняданне.


Душа беларуса, снедай

Забытай мелодыяй, верай,

I ў свеце свой покуць ведай,

Покуль ты не стала шэдай

У масе бязмоўна-шэрай.


Званы святое Сафеі,

Што ў «Слове» яшчэ звінелі,

Няміга, што ў смутку ўдавее,

У шчырапарыўнай завеі

Вяльможна наноў запанелі.


I цесна ў самоце адрыне,

Гасцінцу ў бетоннай напрузс.


Зпініць і ў расе не стыне

Званочак забыта-сіні

На беларускім лузе...

Рыгор Барадулін.

Данчык

З серыі "КАУЧЭГ БЕЛАРУШЧЫНЫ"

Паволі збліжаюцца мацерыкі:

вуэеюць кашчавыя трэшчыны

Мы ж -- родныя-крэўныя.

Мы -- сваякі.

I песні - над прорван парэнчыны.

Змяншаюць свой гібельны трэск

наладжаныя супрацьстаяння датчыкі.

Быў ярэст на свабоду,

па загаду хрэст -

напевы Андрусішына Данчыка.

Галосвасці голас - на верасок,

на сок

арабінавых воблескаў.

з Нью-Ёрка да Мінска расце каласок

у жменю міжканентальных воплескаў.

Радзіггыя песні - ратунак Зямлі.

Планета сціскае расколіны.

Ля вуснаў маіх

хоць адну ускрылі:

ад песні не будзе аскоміны.

Амерыка не пасівела так,

як думная доля ўдовай падзёншчыны...

- Мая Беларусь! - прамаўляе спявак

Ля багдановічаўскай Ракуцёўшчыны.

Твая Беларсь... Вылюбляюць вякі

крыніцу нязбытнасці спадчыннай.

А матчынай песняй жывуць спевакі,

кахаюць яе салаўі, жаўрукі, --

яна на планеце не страчана.

Сяргей Панізьнік.


У НОВЫ ГОД

Лёс міласцівым да мяне

Быў у ваенныя гадзіны.

І потым, скардзіцца грэх мне,

Няма для гэтага прычыны.


У незваротнасць не сплыло

Жыцця ніводнае імгненне.

Я помню, што тады было

На першый хвалі Адраджэння.


І што не здзейснена тады,

Надыйдзе Дзень і акрыяе,

І праз нялёгкія гады

Наш Сцяг свабодна залунае.


І мова родная гучаць

У Дзяржаве нашай годна будзе.

Яе нікому не адняць,

Бо загамоняць на ёй людзі.

Фелікс Шкірманкоў.


Юбілейныя даты 2008 года

1 студзеня - 60 гадоў з дня нараджэння Васіля Юр'е-віча Ткачова (1948, Рагачоў-скі р-н), пісьменніка, драма-турга, публіцыста.

3 студзеня - 270 гадоў з дня нараджэння Казіміра Даніэля Нарбута (1738, маён-так Крупа Лідскага пав. - 1807), асветніка, філосафа.

3 студзеня - 100 гадоў з дня нараджэння Яўгена Аляксеевіча Зайцава (1908, г. Невель, Пскоўскай вобл.-1992), жывапісца, народнага мастака Беларусі, члена-карэс-пандэнта АМ СССР.

3 студзеня - 50 гадоў з дня нараджэння Багдана Анд-русішына (Данчыка) , спе-вака.

4 студзеня - 60 гадоў з дня нараджэння Валерыя Кірылавіча Іванова (1948, г.п. Глуск), кампазітара, педагога, народнага артыста Беларусі.

5 студзеня - 60 гадоў з дня нараджэння Дзмітрыя Дзмітрыевіча Ровенскага (1948, г. Капыль), кіраўніка ансамбля "Мінскія музыкі", майстра народных інструмен-таў, заслужанага дзеяча куль-туры Беларусі.

8 студзеня - 160 гадоў з дня нараджэння Якуба Ан-тонавіча Наркевіча-Ёдкі , (1848, маёнтак Турын, Ігумен-скана павету, цяпер вёска ў Пухавіцкім р-не -1905, прыро-дазнаўца, вынаходніка, медыка.

14 студзеня - 60 гадоў з дня нараджэння Якуба Якаўлевіча Гільпяровіча (1948, Полацк), паэта, публіцыста, радыёжурналіста.

15 студзеня - 100 гадоў з дня нараджэння Заіра Ісакавіча Азгура (1908, в. Маўчаны Сенненскага р-на -1995), скульптара, народнага мастака Беларусі і СССР, ака-дэміка НАН Беларусі, права-дзейнага члена АМ СССР.

15 студзеня - 70 гадоў таму на Беларусі ўтвораны першыя вобласці: Віцебская, Гомельская, Магілёўская, Мін-ская і Палеская.

21 студзеня - 190 гадоў з дня нараджэння Адама Ганоры Карлавіча Кіркора (1818, в. Слівіна Клімавіцкага пав. - 1886), этнолага, гісторы-ка, археолага, публіцыста, выдаўца.

26 студзеня - 90 гадоў з дня нараджэння Івана Рыго-равіча Новікава (1918, Кліма-віцкі р-н - 2001), пісьменніка, журналіста.

26 студзеня - 70 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Віктаравіча Шарапы , (1938, Лідскі р-н), гісторыка, заслу-жанага работніка адукацыі Беларусі.

28 студзеня - 420 гадоў таму Жыгімонт-Ваза сваім прывілеем зацвердзіў Статут ВКЛ, падрыхтаваны падканцле-рам Львом Сапегам

30 студзеня - 175 гадоў з дня нараджэння Апалінара Гілярыевіча Гараўскага (1833, Бярэзінскі р-н - 1900), жывапісца, педагога.

31 студзеня - 80 гадоў з дня нараджэння Георгія Фёдаравіча Юрчанкі (1928, Мсціслаўскі р-н), пісьменніка, мовазнаўца, крытыка, збіраль-ніка фальклору.


1 лютага - 70 гадоў з дня нараджэння Нэлі Іванаў-ны Тулупавай (Лісоўскай; 1938, Рэчыцкі р-н - 2001), паэтэсы.

2 лютага - 170 гадоў з дня нараджэння Кастуся Ка-ліноўскага (Канстанцін Вікен-ці Сямёнавіч; 1938, в. Мастаў-ляны Гарадзенскага пав. - 1864), рэвалюцыянера-дэма-крата, кіраўніка паўстання 1863-1864 гг. у Літве і Бела-русі, публіцыста.

4 лютага - 200 гадоў з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (Ві-кенці Іванавіч; 1808, фаль-варак Панюшкавічы, Бабруй-скі р-н - 1884), паэта, драма-турга, тэатральнага дзеяча, за-снавальніка нацыянальнай дра-матургіі і тэатра.

6 лютага - 80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Іванавіча Стальмашонка (1928, Мінск), мастака, народ-нага мастака Беларусі, заслу-жанага дзеяча мастацтваў Бе-ларусі.

10 лютага - 140 гадоў з дня нараджэння Каруся Каганца (сапр. Кастравіцкі Казімір Карлавіч; 1868-1918), пісьменніка, перакладчыка, мастака, мовазнаўца, грамад-скага дзеяча.

12 лютага - 50 гадоў з дня нараджэння Аляксея Мі-хайлавіча Ненадаўца (1958, Пінскі р-н), фалькларыста, педагога, літаратуразнаўца.

16 лютага - 250 гадоў з дня нараджэння Юльяна Урсына Нямцэвіча (1758, в. Скокі, Берасцейскага р-на -1841), пісьменніка, гісторыка, палітычнага дзеяча, удзельніка паўстання 1794, 1830 - 1831 гг.

17 лютага - 80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Максімавіча Дамашэвіча (1928, Ляхавіцкі р-н), пісьмен-ніка, заслужанага дзеяча куль-туры Беларусі.

18 лютага - 115 гадоў з дня нараджэння Максіма Гарэцкаг а, пісьменніка.

19 лютага - 100 гадоў з дня нараджэння Станіслава Пятровіча Шушкевіча (1908, Дзяржынскі р-н - 1991), паэта, заслужанага дзеяча культуры Беларусі.

19 лютага - 70 гадоў з дня нараджэння Леаніда Ні-каноравіча Ціханава (1938, в. Малы Аланец Карэльскай АССР), гісторыка, педагога, заслужанага дзеяча навукі Беларусі.

26 лютага - 90 гадоў з дня нараджэння Пятра Міро-навіча Машэрава (1918, в. Шыркі Сенненскага пав. - 1980), партыйнага і дзяржаў-нага дзеяча БССР, Героя Са-вецкага Саюза.

27 лютага - 110 гадоў з дня нараджэння Васіля Кар-павіча Шчарбакова (1898, Аршанскі р-н - 1938), гісторы-ка, грамадскага дзеяча, акадэ-міка НАН Беларусі.

28 лютага - 160 гадоў з дня нараджэння Флавіяна Мікалаевіча Дабранскага (1848-1919), гісторыка, архе-олага, лінгвіста.

28 лютага - 80 гадоў з дня нараджэння Івана Кліма-віча Германовіча (1928, Ка-пыльскі р-н - 2001), мова-знаўца.

29 лютага - 540 гадоў таму выдадзены Судзебнік 1468 г. (Статут Казіміра IV Ягелончыка), першы кодэкс крымінальнага і працэсуаль-нага права ВКЛ.

29 лютага - 100 гадоў з дня нараджэння Ядвігі Іосі-фаўны Бяганскай (1908 - 1992), пісьменніцы.


2 сакавіка - 90 гадоў з дня нараджэння Алеся Бачылы, паэта.

4 сакавіка - 50 гадоў з дня нараджэння Лявона Бар-шчэўскага , філолага, пера-кладчыка, дзяржаўнага і палі-тычнага дзеяча

7 сакавіка - 70 гадоў з дня нараджэння Міхася Чарняўскага (1938, Мядзель-скі р-н), археолага, мастацтва-знаўца, пісьменніка.

8 сакавіка - 90 гадоў з дня выхаду першага нумара штодзённай газеты "Беларускі шлях" (выходзіла ў Менску да 23.08.1918 г., рэдактар Алесь Гарун).

8 сакавіка - 90 гадоў з дня нараджэння Міколы Тка-чова (Мікалай Гаўрылавіч; 1918,Краснапольскі р-н - 1979), пісьменніка.

9 сакавіка - 125 гадоў з дня нараджэння Францішка Аляхновіча , драматурга, пісь-менніка, тэатральнага дзеяча.

9 сакавіка - 90 гадоў таму была прынята Другая ўстаўная грамата, у якой аб-вяшчалася стварэнне Бела-рускай Народнай Рэспублікі (БНР) у межах яе этнагра-фічных граніц.

10 сакавіка - 75 гадоў з дня нараджэння Серафіма Антонавіча Андраюка (1933, Беластоцкае ваяв.), крытыка, літаратуразнаўца.

12 сакавіка - 140 гадоў з дня нараджэння Панцеляй-мона Мікалаевіча Лепя-шынскага (1868, Касцюко-віцкі р-н - 1944), рэвалюцы-янера, публіцыста, пісьменніка, педагога.

14 сакавіка - 100 гадоў з дня нараджэння Аляксея Кантанцінавіча Глебава (1908, в. Зверавічы Смален-скай вобл. - 1968), скульптара, народнага мастака Беларусі.

15 сакавіка - 140 гадоў з дня нараджэння Яўгена Аляксандравіча Ляцкага (1868, Менск - 1942), гісторы-ка рускай літаратуры, даслед-чыка беларускага фальклору і этнаграфіі.

17 сакавіка - 60 гадоў з дня нараджэння Юрыя Ан-дрэевіча Лабынцава (1948), кнігазнаўца, расійскага літара-туразнаўца, даследчыка гісто-рыі, культуры і літаратуры Беларусі.

18 сакавіка - 90 гадоў з дня нараджэння Паўлюка Пранузы (Паўла Кузьміча; 1918, Добрушскі р-н - 2007), паэта.

19 ці 25 сакавіка - 240 гадоў з дня нараджэння Адама Храптовіча (1768, Наваград-скі пав. - 1844), асветніка, мецэната, удзельніка паўстання 1794 г., дзяржаўнага дзеяча.

23 сакавіка - 60 гадоў з дня нараджэння Генадзя Пятровіча Пашкова (1948, Чашніцкі р-н), паэта, пераклад-чыка, публіцыста.

24 сакавіка - 100 гадоў з дня нараджэння Аляксея Глебава , скульптара.

25 сакавіка - 90 гадоў з часу прыняцця Трэцяй Ус-таўной граматы, якой абвяшча-лася незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублік і.

25 сакавіка - 80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Львовіча Мехава (сапр. Ня-хамкін; 1928, Рагачоў), пісь-менніка.

28 сакавіка - 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Іосіфавіча Раговіча (1938, г.п. Парычы - 2005), харавога дырыжора, фалькларыста, педагога.


2 красавіка - 75 гадоў з дня нараджэння Віктара Шымука (Вікенці Мікалаевіч; 1933, Дзятлаўскі р-н - 1998), паэта, нарысіста.

4 красавіка - 100 гадоў з дня нараджэння Ганны Ба-зыленкі , мовазнаўцы.

21 красавіка - 175 га-доў з дня нараджэння Вік-тара Атона Сямёнавіча Калі-ноўскага (1833, Гарадзенскі пав. - 1862), гісторыка, архео-графа, бібліяфіла, брата Кас-туся Каліноўскага.

28 красавіка - 210 га-доў з часу заснавання Менска-Магілёўскай епархіі рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі (1798 г.).


3 траўня - 50 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Сіўчыкава, пісьменніка.

7 траўня - 140 гадоў з дня нараджэння Рамана Аляксандравіча Скірмунта (1868, маёнтак Парэчча Пін-скага пав. - 1939), палітычнага і грамадскага дзеяча.

8 траўня - 125 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Міхайлавіча Некрашэвіча (1883, Светлагорскі р-н - 1937), мовазнаўца, акадэміка НАН Беларусі.

10 траўня - 125 гадоў з дня нараджэння Янкі Маўра (сапр. Фёдараў Іван Міхайла-віч; 1883 - 1971), пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў бела-рускай дзіцячай літаратуры.

11 траўня - 75 гадоў з дня нараджэння Ігара Вацла-вавіча Аржахоўскага (1933, Менск - 2002), гісторыка.

12 траўня - 175 гадоў з дня нараджэння Бенядзікта Іванавіча Дыбоўскага (1833, Маладзечанскі р-н - 1930), прыродазнаўца, заолага, лека-ра, публіцыста.

13 траўня - 75 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Кішчанкі (1933 - 1997), мас-така.

14 траўня - 100 гадоў з дня нараджэння Ніны Барысаўны Ватацы (1908 - 1997), бібліёграфа, літаратуразнаў-цы.

18 траўня - 70 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Антонавіча Казінца (1938, Ві-лейскі р-н), дырыжора, педа-гога, народнага артыста Бела-русі.

21 траўня - 100 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Хрысанфавіча Даўгялы (1908, Гарадоцкі р-н - 1978), жывапісца.

25 траўня - 75 гадоў з часу адкрыцця ў Менску Бела-рускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета.

25 траўня - 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Іванавіча Карызны (1938, Менскі р-н), паэта.

29 траўня -75 гадоў з дня нараджэння Міколы Гайдука (Мікалай Раманавіч; 1933, Беластоцкае ваяв. - 1998), пісьменніка, фалькларыста, краязнаўца.

30 траўня - 120 гадоў з дня нараджэння Сяргея Іванавіча Мігая (1888, Магі-лёў - 1959), артыста оперы, народнага артыста Расіі.


15 чэрвеня - 60 гадоў з дня нараджэння Анатоля Іванавіча Бутэвіча (1948, Нясвіжскі р-н), пісьменніка, перакладчыка, публіцыста, крытыка.

16 чэрвеня - 180 гадоў з дня нараджэння Пятра Аля-ксеевіча Бяссонава (1828 -1898), расійскага гісторыка літаратуры, збіральніка беларускага фальклору.

18 чэрвеня - 110 гадоў таму ў Віцебску адкрыты рух трамваяў па першай у Бела-русі трамвайнай лініі.

18 чэрвеня - 60 гадоў з часу заснавання (адкрыты 07.11.1949 г.) Мазырскага аб'яднанага краязнаўчага му-зея (1948 г.).

20 чэрвеня - 80 гадоў з дня нараджэння Гаўрылы Харытонавіча Вашчанкі (1928, в. Чыкалавічы Брагін-скага р-на), жывапісца, народнага мастака Беларусі.

20 чэрвеня - 70 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Аляксандравіча Аўласевіча (1938, Шаркаўшчынскі р-н), мовазнаўца, дзяржаўнага дзеяча.

21 чэрвеня - 100 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Казіміравіча Майхровіча (1908, Слуцкі р-н), крытыка, літаратуразнаўца.

21 чэрвеня - 100 гадоў з дня нараджэння Паўла Іва-навіча Шыдлоўскага (1908, Уздзенскі р-н - 1992), дзеяча самадзейнага мастацтва, кам-пазітара.

22 чэрвеня - 125 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Цвікевіча, гісторыка, публі-цыста.

25 чэрвеня - 70 гадоў з дня нараджэння Ігара Іва-навіча Шклярэўскага (1938, г.п. Бялынічы), паэта, пера-кладчыка.

26 чэрвеня - 70 гадоў таму - першыя выбары ў Вярхоўны Савет БССР.

28 чэрвеня - 60 гадоў з дня нараджэння Барыса Барысавіча Цітовіча (1948), мастака.

29 чэрвеня - 70 гадоў з дня нараджэння Пятра Гаў-рылавіча Чыгрынава (1938, Касцюковіцкі р-н), гісторыка.

30 чэрвеня - 75 гадоў з дня нараджэння Арсенія Мікалаевіча Ваніцкага (1933, Баранавіцкі р-н - 2001), заслужанага работніка куль-туры Беларусі.


1 ліпеня - 180 гадоў з дня нараджэння Іпаліта Гіля-рыевіча Гараўскага (1828, Бярэзінскі р-н - ?), жывапісца.

1 ліпеня - 150 гадоў з дня нараджэння Ацдрэя Іпа-літавіча Вількіцкага (1858, Менская губ. - 1913), гідро-графа, геадэзіста, генерал-лейтэнанта флоту.

5 ліпеня - 70 гадоў з часу заснавання нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (Менск, 1938).

6 ліпеня - 220 гадоў з дня нараджэння Дамініка Манюшкі (1788, Меншчына -1848), асветніка, філантропа.

11 ліпеня - 30 гадоў з часу заснавання Клімавіцкага краязнаўчага музея (адкрыты 24.07.1984 г.).

15 ліпеня - 70 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Андрэевіча Шабаліна (1938, Пухавіцкі р-н), публіцыста, празаіка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі.

24 ліпеня - 110 гадоў з дня нараджэння Рыгора Кобеца , драматурга.

26 ліпеня - 90 гадоў з дня нараджэння Івана Івана-віча Грамовіча (1918, Менскі р-н - 1986), пісьменніка, заслу-жанага дзеяча культуры Бела-русі.

29 ліпеня - 180 гадоў з дня нараджэння Васіля Паўлавіча Энгельгарта (1828, Гарадзенская губ. - 1915), астранома, мецэната, члена-карэспандэнта Пецяр-бургскай АН.

30 ліпеня - 50 гадоў з дня нараджэння Сяргея Яўге-навіча Расадзіна (1958, Го-мель), археолага, крыніцазнаў-ца, геральдыста.


5 жніўня - 140 гадоў з дня нараджэння Барыса Аля-ксандравіча Тураева (1868, Наваградак - 1920), гісторыка-ўсходазнаўца, заснавальніка расійскай школы гісторыі і філалогіі старажытнага Усхо-ду, акадэміка Расійскай АН.

6 жніўня - 70 гадоў з дня нараджэння Ігара Міхай-лавіча Лучанка (1938, г. Ма-р'іна Горка), кампазітара, народнага артыста Беларусі і СССР, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.

7 жніўня - 50 гадоў з дня нараджэння Віктара Сяргеевіча Манаева (1958, Менск), акцёра, заслужанага артыста Беларусі.

10 жніўня - 50 гадоў з часу заснавання горада Са-лігорска.

11 жніўня - 20 гадоў з часу заснавання Музея-сядзі-бы І.Я. Рэпіна "Здраўнёва" (1988, Віцебскі р-н).

20 жніўня - 110 гадоў з дня нараджэння Льва Яфімавіча Маневіча (1898, Ча-вусы - 1945), ваеннага раз-ведчыка, камбрыга, Героя Савецкага Саюза (1965).

27 жніўня - 80 гадоў з дня нараджэння Сяргея Міхайлавіча Вакара (1928, Орша - 1998), скульптара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.

28 жніўня - 90 гадоў з дня нараджэння Міхася Пян-крата (Міхаіл Міхайлавіч; 1918, Чэрвенскі р-н 2001), пісьменніка.

29 жніўня - 140 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Мікалаевіча Пакроўскага (1868 - 1932), гісторыка, пар-тыйнага і дзяржаўнага дзеяча, акадэміка АН СССР і НАН Беларусі.

31 жніўня - 60 гадоў з дня нараджэння Васіля Аляк-сандравіча Шырко (1948, Уздзенскі р-н), пісьменніка, публіцыста.


1 верасня - 60 гадоў з часу заснавання Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта (1948).

1 верасня - 30 гадоў з часу засвання Лунінецкага краязнаўчага музея (адкрыты ў 1986 г.).

4 верасня - 80 гадоў з дня нараджэння Яраслава Генрыхавіча Звяругі (1928, г. Мядзел), археолага.

8 верасня - 70 гадоў з дня нараджэння Анатоля Ся-мёнавіча Грачанікава (1938, Гомельскі р-н - 1991), паэта.

11 верасня - 80 гадоў з дня нараджэння Алеся Бе-лакоза (1928, в Леткі, Мастоў-скага р-на), краязнаўца, музея-знаўца, педагога; заслужанага работніка культуры.

14 верасня - 70 гадоў з дня нараджэння Леаніда Кі-рэевіча Левановіча (сапр. Лявонаў; 1938, Касцюковіцкі р-н), пісьменніка.

16 верасня - 70 гадоў з дня нараджэння Віктара Ні-чыпаравіча Дашука (1938, Хойніцкі р-н), кінарэжысёра, сцэнарыста, народнага артыста Беларусі.

20 верасня - 105 гадоў з дня нараджэння Наталлі Арсенневай , паэтэсы.

21 верасня - 90 гадоў з дня нараджэння Фёдара Мі-хайлавіча Янкоўскага (1918, Глускі р-н - 1989), мовазнаўца, пісьменніка, фалькларыста, заснавальніка беларускай фра-зеалогіі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі.

23 верасня - 90 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Маўзона (сапр. Маўшэнзон Арон Іосіфавіч; 1918, Віцебск - 1977), драматурга.

24 верасня - 115 гадоў з дня нараджэння Паўліны Мядзёлкі , дзеяча культуры.

24 верасня - 50 гадоў з дня нараджэння Сяргея Мікалаевіча Чыгрына (1958, Слонімскі р-н), краязнаўца, паэта журналіста, пераклад-чыка.

25 верасня - 70 гадоў з дня дараджэння Вячаслава Міхайлавіча Целеша (1938, г.п. Краснасельскі Ваўкавыс-кага р-на), мастака, краязнаўца, фалькларыста. :

27 верасня - 475 гадоў з дня нараджэння Стэфана Баторыя (1533, Румынія, - 1586) палкаводца, князя тран-сільванскага, Вялікага князя ВКЛ і караля польскага.

30 верасня - 280 гадоў з дня нараджэння Марціна Казіміравіча Пачобут-Ад-ляніцкага (30.09 ці 30.10. 1728, Гарадзенскі р-н - 1810), астранома, аднаго з аргані-затараў Віленскай астрана-мічнай абсерваторыі, матэ-матыка, асветніка.


2 кастрычніка - 180 гадоў з дня нараджэння Міха-іла Восіпавіча Каяловіча (І828, Гарадзенская губ. - 1891), гісторыка, этнографа, публіцыста, грамадскага дзе-яча.

5 кастрычніка - 550 гадоў з дня нараджэння Ка-зіміра (святы Казімір; 1458-1484) дзяржаўнага і рэлігійнага дзеяча ВКЛ, беларускага ка-таліцкага святога.

5 кастрычніка - 75 гадоў з дня нараджэння Эду-арда Ашэравіча Казачкова (1933, Гомель), кампазітара, вайсковага дырыжора, заслу-жанага дзеяча культуры Бела-русі.

6 кастрычніка - 190 гадоў з дня нараджэння Сяр-гея Канстанцінавіча Заран-кі (1818, Дубровенскі р-н-1871), жывапісца, педагога.

7 кастрычніка - 220 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Насовіча (1788, в. Гразівец, Быхаўскага пав., цяпер Чавускі р-н - 1877), лексікографа, фалькларыста, этнографа, які склаў першы гістарычны слоўнік беларус-кай мовы.

7 кастрычніка - 70 гадоў з дня нараджэння Ва-лянціна Блакіта (сапр. Бол-тач Валянцін Уладзіміравіч; 1938, Шчучынскі р-н - 2007), пісьменніка.

9 кастрычніка - 300 гадоў з часу бітвы пад Лясной, паміж расійскімі і шведскімі войскамі (1708, Слаўгарадскі р-н).

13 кастрычніка - 120 гадоў з дня нараджэння Язэпа Нарцызавіча Драздовіча (1888, засценак Пунькі Дзісенскага павету, цяпер Глы-боцкі р-н - 1954), мастака, скульптара, этнографа, фалькларыста, археолага, пісьмен-ніка аднаго з заснавальнікаў нацыянальнага гістарычнага жывапісу.

15 кастрычніка - 100 гадоў з дня нараджэння Рыгора Маркавіча Трухнова (1908, Крупскі р-н - 1986), гіс-торыка, заслужанага работні-ка вышэйшай школы Беларусі.

19 кастрычніка - 20 гадоў таму ўтвораньі аргка-мітэт Беларускга народнага фронту "Адраджэньне" , Рэс-публіканскае гісторыка-ас-ветнае таварыства памяці ахвяр сталінізму "Мартыралог Бе-ларусі".

20 кастрычніка - 75 гадоў з дня нараджэння Адама Антонавіча Грымаця (1938, Вілейскі р-н - 2000), педагога, заслужанага работніка аду-кацыі. :

21 кастрычніка - 130 гадоў з дня нараджэння Ула-дзіміра Іванавіча Пічэты (1878, г. Палтава, Украіна - 1947), гісторыка-славіста, першага рэктара БДУ, ака-дэміка НАНБ і АМ СССР.

22 кастрычніка - 90 гадоў з дня нараджэння Алеся Бажко (Аляксандр Цімафеевіч; 1918, Карэліцкі р-н), пісьменніка, заслужанага ра-ботніка культуры Беларусі.

22 кастрычніка - 75 гадоў з дня нараджэння Ігара Міхайлавіча Дабралюбава (1933), кінарэжысёра, народ-нага артыста Беларусі.

23 кастрычніка - 60 гадоў з дня нараджэння Вік-тара Ўладзіміравіча Яраца (1948, Рэчыцкі р-н), паэта, літаратуразнаўца.

24 кастрычніка - 80 гадоў з дня нараджэння Адама Яўгенавіча Супруна (1928-1999), мовазнаўца, заслужанага дзеяча навукі Беларусі.

25 кастрычніка - 75 гадоў з дня нараджэння Ні-нэль Іванаўны Шчаснай (1933, Полацк), мастачкі, за-служанага дзеяча мастацтваў Беларусі.

28 кастрычніка - 230 гадоў з дня нараджэння Якуба Фалькоўскага (свецкае - Тадэвуш Шыман; 1778 - 1836), літаратуразнаўца, тэолага, педагога.

29 кастрычніка - 70 гадоў з дня нараджэння Янкі Саламевіча (Іван Уладзіміравіч; 1938, Слонімскі р-н), літаратуразнаўца, фальклары-ста, краязнаўца, бібліёграфа, перакладчыка.

30 кастрычніка - 410 гадоў з часу першых звестак пра Барань (1598 г.).


1 лістапада - 140 гадоў з дня нараджэння Дзмітрыя Іванавіча Даўгялы (1868, Шумілінсі р-н - 1942), гісто-рыка, археографа, архівіста, крыніцазнаўца.

1 лістапада - 100 гадоў з дня нараджэння Яўгеніі Пфляўмбаўм , паэткі

1 лістапада - 75 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Ўладзіміравіча Адамчыка (1933, Дзятлаўскі р-н - 2001), пісьменніка.

1 лістапада - 75 гадоў з дня нараджэння Веры Якаў-леўны Ляшук (1933, Берас-цейскі р-н), літаратуразнаўцы, заслужанага работніка вышэй-шай школы Беларусі.

8 лістапада - 125 гадоў з дня нараджэння Вацлава Юстынавіча Ластоўскага (1883, засценак Калеснікаў, цяпер Глыбоцкі р-н - 1938), гісторыка, філолага, этногра-фа, пісьменніка, публіцыста, літаратуразнаўца, акадэміка НАН Беларусі.

8 лістапада - 110 гадоў з дня нараджэння Дзмітрыя Андрэевіча Захара (1898, Менск - 1951), дырыжора, кампазітара, арганізатара пер-шага ансамбля беларускіх народных інструментаў (цяпер Дзяржаўны акадэмічны на-родны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.І.Жыновіча).

8 лістапада - 70 гадоў з дня нараджэння Івана Іва-навіча Сачанкі (1938, в. Вялікі Бор, Хойніцкі р-н), гісторыка, журналіста, Заслу-жанага журналіста Беларусі.

12 лістапада - 90 гадоў з часу заснавання Віцебскага абласнога краязнаўчага музея (1918).

12 лістапада - 50 гадоў з дня нараджэння Леаніда Іванавіча Пранчака (1958, Ляхавіцкі р-н), паэта, публі-цыста.

14 лістапада - 75 гадоў з дня нараджэння Леаніда Цімафеевіча Пракопчыка (1933, Менск - 1998), пісьмен-ніка, краязнаўца.

14 лістапада - 70 гадоў з дня нараджэння Валерыя Майсеевіча Сарокі (1938, Менск), скрыпача, дырыжора, заслужанага артыста Беларусі.

15 лістапада - 70 гадоў з дня нараджэння Віктара Сцяпанавіча Цітова (1938, Крычаўскі р-н), этнографа, фалькларыста, гісторыка ку-льтуры, педагога.

17 лістапада - 180 гадоў з дня нараджэння Эме-рыка Карлавіча Чапскага (Гутэн-Чапскага; 1828, Дзяр-жынскі р-н - 1896 ці 1897), дзяржаўнага дзеяча, калек-цыянера, нумізмата.

18 лістапада - 125 гадоў з дня нараджэння Язэпа (Іосіфа) Юр'евіча Лёсіка ](1883, в. Мікалаеўшчына Менскага пав., цяпер Стаўб-цоўскі р-н - 1940), мовазнаўца, пісьменніка, педагога, акадэ-міка НАН Беларусі, грамадска-палітычнага дзеяча.

19 лістапада - 100 гадоў з дня нараджэння Міко-лы Засіма (Мікалай Арцёма-віч; 1908, Пружанскі р-н - 1957), паэта.

19 лістапада - 60 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Іванавіча Берсана (1948), дырыжора, народнага артыста Беларусі.

20 лістапада - 60 гадоў з дня нараджэння Яўгеніі Іосіфаўны Янішчыц (1948, Пін-скі р-н - 1988), паэтэсы.

21 лістапада - 90 гадоў з часу заснавання РУП "Бел-саюздрук" (1918).

21 лістапада - 80 гадоў з дня нараджэння Ганнны Уладзіміраўны Арашонка-вай (1928, Нясвіжскі р-н), мовазнаўцы.

26 лістапада - 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Міхайлавіча Шахаўца (1918, Барысаўскі р-н - 1991), пісь-менніка, заслужанага работніка культуры Беларусі.

28 лістапада - 50 тадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мікалаевіча Карвата (1958, Берасце - 1996), лётчыка, пер-шага Героя Беларусі (1996 г.).

30 лістапада - 80 гадоў з дня нараджэння Галіны Аляксандраўны Арловай (1928, Віцебск), народнай артысткі Беларусі.

30 лістапада - 30 гадоў з часу заснавання Веткаўскага музея народнай творчасці (1978).


4 снежня - 70 гадоў з дня нараджэння Ніны Васі-льеўны Маеўскай (1938, Любань), пісьменніцы.

6 снежня - 75 гадоў з дня нараджэння Зінаіды Якаўлеўны Мажэйка (1933, Орша), этнамузыколага, заслу-жанага дзеяча мастацтваў Бе-ларусі.

12 снежня - 90 гадоў з дня нараджэння Кастуся Кі-рэенкі (Канстанцін Ціханавіч; 1918, Слаўгарадскі р-н - 1988), пісьменніка, заслужанага дзе-яча культуры Беларусі.

15 снежня - 80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Фёдаравіча Ісаенкі (1928, Горкі), археолага.

16 снежня - 620 гадоў з часу першых пісьмовых зве-стак пра Маладзечна.

16 снежня - 70 гадоў з дня нарадакэння Эдуарда Канстанцінавіча Агуновіча (1938, Рэчыца), мастака, заслу-жанага работніка культуры Беларусі.

18 снежня - 80 гадоў з дня нараджэння Эдуарда Міхайлавіча Загарульскага (1928, г. Тула, Расія), архе-олага, заслужанага работніка адукацыі Беларусі.

24 снежня - 210 гадоў з дня нараджэння Адама Міцкевіча (1798, Наваград-чына - 1855), паэта, публі-цыста, грамадскага дзеяча.

25 снежня - 90 гадоў з дня нараджэння Зінаіды Ігнатаўны Канапелькі (1918, г.п. Багушэўск -1997), актрысы, народнай артысткі Беларусі.

У 2008 годзе спаўняецца:

1145 гадоў з часу стварэння славянскай азбукі, вя-домай пад назвай "кірыліца" .

930 гадоў з часу першых летапісных звестак пра Лагойск (1078 г.).

880 гадоў з часу першых летапісных звестак пра Гародню (1128 г.).

785 гадоў першых летапісных звестак пра Нясвіж .

725 гадоў з дня нараджэння ваеннага і дзяржаўнага дзеяча ВКЛ Давыда Гарадзенскага (каля 1383-4326).

685 гадоў з часу заснавання г. Ліды .

560 гадоў з часу першага ўпамінання ў гістарычных крыніцах пра Смалявічы.

540 гадоў з часу першага ўпамінання пра Астравец (1468 г.).

525 гадоў з часу першага ўпамінння ў пісьмовых крыніцах пра Уваравічы (1483 г.).

450 гадоў з пачатку Інфлянцкай (Лівонскай) вай-ны (1558-1583 гг.).

440 гадоў з пачатку дзейнасці Заблудаўскай друкарні (Гарадзенскі пав., 1568 -1570).

430 гадоў з часу заснавання І. Федаровічам Астрож-скай друкарні (каля 1578 - 1612 гг.) у маёнтку князя К.К. Астрожскага на яго сродкі.

320 гадоў з часу першага ўспаміну ў пісьмовых крыніцах пра Жодзіна (1688 г.).

290 гадоў з дня нара-джэнця Саламеі Рэгіны Іяхі-маўны Пільшчын (Пільш-тынова, дзявочая Русецкая; 1718, Наваградчына - пасля 1760), асветніца, мемуарыстка, падарожніца, лекарка.

275 гадоў з дня нара-джэння Антонія Тызенгаўза (1733, мястэчка Наваельня - 1785), дзяржаўнага, палітыч-нага і грамадскага дзеяча ВКЛ, асветніка, мецэната.

230 гадоў з пачатку існавання Шклоўскага тэатра Зорыча, тэатральнай трупы графа С.Г. Зорыча (1778-1800).

210 гадоў з дня нара-джэння Аляксандра Іванаві-ча Казарскага (1798, г. Дуб-роўна - 1833), вайсковага дзеяча, героя руска-турэцкай вайны 1828-1829 гг.

200 гадоў з дня нара-джэння Міхала Ходзькі (Ба-рэйкі), паэта, перакладчыка.

200 гадоў з дня нара-джэння Антона Восіпавіча Мухлінскага (1808, Наваград-чына - 1877), вучонага ары-енталіста.

140 гадоў з пачатку выдання газеты (цяпёр часопіс) "Минские епархиальные ведомости" .

130 гадоў з дня нараджэння Мелхісідэка (у свеце Паеўскі Міхаіл Львовіч; вера-сень 1878 - 1931), праваслаў-нага царкоўнага дзеяча.

125 гадоў з дня нара-джэння Янкі Быліна (сапр. Семашкевіч Іван Казіміравіч; 1883)

100 гадоў з часу пабу-довы менскага чырвонага кас-цёла св. Сымона і Алены.

100 гадоў з часу вы-хаду "Жалейкі" Янкі Купалы.

100 гадоў кнігавыда-вецтву "Наша хата".

80 гадоў таму ўтворана кінастудыя "Савецкая Беларусь" (у Ленінградзе, з 1939 г. у Менску, з 1946 г. кінасту-дыя "Беларусьфільм").

75 гадоў назад завершана будаўніцтва ў Менску Дома ўраду; адкрыты Менскі аэрапорт.

70 гадоў з часу засна-вання Саюза мастакоў Бела-русі.

70 гадоў з часу ства-рэння акадэмчнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Беларусі.

50 гадоў гораду Нова-полацку і гораду Белаазёр-ску .

40 гадоў з часу ства-рэння Беларускага дзяржаў-нага архіву навукова-тэхніч-най дакументацыі.

30 гадоў з часу ад-крыцця ў Заслаўі Музея рамё-стваў і народных промыслаў і ў Капылі - гісторыка-края-знаўчага музея. .

25 гадоў з часу засна-вання часопіса "Мастацтва" .

20 гадоў таму пачалі выдавацца часопісы "Крыніца", "Беларуская мова і літаратура ў школе".

20 гадоў таму завершана: выданне Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі ў 8 тамах.

15 гадоў з часу заснавання " Беларускага гістарычнага часопіса".

Складальнік Сымон Барыс.


Пастанова Рады ТБМ ад 16 снежня 2007 года

"Аб памеры складак сяброў ТБМ"

Рада ТБМ пастанаўляе: устанавіць з 1 студзеня 2008 года наступныя памеры сяброўскіх складак:

1. Для тых, хто працуе - 12.000 рублёў у год.

2. Беспрацоўныя сябры - 5.000 рублёў у год.

3. Пенсіянеры - 6.000 рублёў у год.

4. Студэнты - 3.000 рублёў у год.

5. Школьнікі - 2.000 рублёў у год.

6. Сябры ТБМ Расійскай Федэрацыі - 200 расійскіх рублёў у год.

7. Сябры іншых краін - 20 $ ЗША у год.


Хто адкажа за Гародню?

Прокуратура Гродненской области

Трусову О.

ул. Румянцева, 13

220034, г. Минск

Направляется на рассмотрение обращение председателя общественного объединения "Товарищество белорусского языка имени Ф. Скорины" О. Трусова по вопросу привлечения виновных лиц за ущерб, причиненный историко-культурным ценностям г. Гродно, в ходе реставрации его исторического центра.

О принятом по обращению решении прошу О.Трусову сообщить.

Приложение: на 5 листах в первый адрес.

Прокурор отдела С.Г. Голик.


Карэнныя змены ў складзе кіраўніцтва Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры дазволілі актывізаваць яго дзейнасць, лічыць старшыня арганізацыі Антон Астаповіч

Карэнныя змены ў складзе кіраўніцтва рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры" дазволілі актывізаваць яго дзейнасць. Такую думку выказаў у інтэрвію БелаПАН старшыня гэтай арганізацыі Антон Астаповіч, падводзячы вынікі 2007 года.

Паводле яго слоў, пасля ХІ з'езда аб'яднання, які адбыўся 7 чэрвеня, склад рэспубліканскай рады і прэзідыюма таварыства быў абноўлены - туды ўвайшлі грамадскія дзеячы і незалежныя спецыялісты ў галіне гісторыкакультурнай спадчыны і краязнаўства.

"Згодна з пастановай, прынятай на з'ездзе, дзейнасць аб'яднання скіраваная на маніторынг і грамадскі кантроль за выкананнем ўсімі структурамі заканадаўства ў галіне аховы гісторыкакультурнай спадчыны, папулярызацыю помнікаў гісторыі і культуры, краязнаўчую дзейнасць, вывучэнне вопыту кансервацыі, рэстаўрацыі і захавання гісторыкакультурнай спадчыны ў краінах Еўрасаюза", - зазначыў А.Астаповіч.

Таварыства шчыльна працуе з дзяржаўнымі органамі і няўрадавымі арганізацыямі для дасягнення пастаўленых мэтаў, падкрэсліў яго старшыня. "Так, пры падтрымцы Камітэта дзяржаўнага кантролю спецыялістамі камітэта па архітэктуры і горадабудаўніцтве Мінгарвыканкама супольна з экспертамі аб'яднання вядзецца праца па вывучэнні альтэрнатыўнага комплекснага праекта рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Мінска. Па пытаннях рухомых гісторыкакультурных каштоўнасцей з таварыствам плённа супрацоўнічаў Савет бяспекі. У сталіцы і рэгіёнах наладжана некалькі пракурорскіх праверак па фактах парушэнняў заканадаўства", - паведаміў А.Астаповіч.

У 2007 годзе, паводле яго слоў, супольна з недзяржаўнымі арганізацыямі былі праведзены семінары "Помнікі нашы", "Помнікі мінуўшчыны як аб'екты культурнай спадчыны і нацыянальнакультурнага адраджэння", шэраг круглых сталоў і дыскусій, адноўлена дзейнасць архітэктурнай секцыі таварыства, заснаваны краязнаўчая і мемарыяльная секцыі, таварыства ўдзельнічала ў працы грамадскага аргкамітэта па ўшанаванні года памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

Марат Гаравы, БелаПАН.


РЭПРЭСАВАНЫЯ НАСТАЎНІКІ

Камітэт па ўшанаванні памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій інфармуе спадарства, што беларускі пісьменнік і гісторык, аўтар шматлікіх кніг пра рэпрэсаваных Леанід Маракоў падрыхтаваў да друку новы энцыклапедычны даведнік у двух тамах - "Рэпрэсаваныя настаўнікі" (больш за 3000 біяграфій). Кнігі могуць выйсці ў бліжэйшыя месяцы, але на іх выпуск не стае сродкаў.

Звяртаемся да нашчадкаў і сваякоў пакутнікаў, сяброў-суайчыннікаў, хто ў стане, ахвяруйце, калі ласка, на гэтую высакародную справу любую сумму.

Паведамляем адрас Л.Маракова:


Успаміны Эдварда Вайніловіча

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

16 траўня 1919 г. Сустрэча мая і яшчэ некалькіх асоб у А. Мяйштовіча з некаторымі чальцамі заканадаўчых расійскіх палат - чальцом Дзяржаўнай Рады князем ШырынскімШахматавым, Іскрыцкім, Лялюхіным, вядомымі нацыяналістамі з Думы і г. д. для інфармацыйнай гутаркі. Яны мараць толькі аб царскай Расіі, іншага не разумеюць; многія свае памылкі, дапушчаныя ў адносінах да нас, прызнаюць, толькі старанна абыходзяць маўчаннем справу так званых "заходніх правінцый".

17 траўня 1919 г. Вячэра ў кн. МікалаевайРадзівіл з біскупам O'Rourke і вядомым дэлегатам літоўскага ўраду д. Шаўлісам, лютым літваманам, які патрабуе Вільні і не згаджаецца з канцэпцыяй, што літоўцы толькі пры дзяржаўным суіснаванні з Беларуссю могуць атрымаць Вільню.

21 траўня 1919 г. На Доўгай справаздача графа Лявона Лубенскага з Парыжа аб польскім пытанні на мірнай канферэнцыі і аб усходніх межах Рэчы Паспалітай, якія нас мала задавальняюць.

23 траўня 1919 г. Шматлюдны палітычны збор у мяне з нагоды таго, што Кааліцыя яўна лічыцца з Расіяй, якая адраджалася.

25 траўня 1919 г. Звычайнае штотыднёвае паседжанне нашага Саюза пад маім старшынствам. Справаздача Ў. Пржыгодскага аб становішчы ў Наваградку, а Крупскага у Менску.

26 траўня 1919 г. Шматлюдны збор у мяне як далейшы працяг паседжання ад 23 траўня. Пастанавілі, што нічым не звязваючыся з рускімі, не пазбягаць з імі кантактаў.

30 траўня 1919 г. У сувязі з "канстытуцыйнай працай" на Кракаўскім прадмесці 5, выступ кн. Януша Радзівіла па пытанні ўкраінскіх Крэсаў як дапаўненне да такога ж выступу перад той жа публікай, які прайшоў 23 траўня і які праводзіў Багдан Кутылоўскі, прыбылы нядаўна з Кіева. Як і ў нас у Літве і Беларусі, дзе вымалёўваюцца два кірункі: прамая "анэксія" або "унія" Усходніх Крэсаў з Каронай, так і на Крэсах Украінскіх існуюць два арыентыры. Першы гэта падтрымка ўкраінскага руху і дзяржаўная самастойнасць гэтых Крэсаў, прыхільнікамі чаго з'яўляюцца кн. Януш і Кутылоўскі, а другі гэтая нявера ў шчырасць украінскай канцэпцыі і верагоднае, коштам польскай стыхіі на Русі, зліццё Ўкраіны з вялікай Расіяйматухнай, што ўпарта прадбачыць былы чалец Дзяржаўнай Рады з Кіеўскай губерні Станіслаў Харват.

31 траўня 1919 г. Збор чальцоў Тав. Акц. Банка ў Лодзі, затым збор у старшыні Таварыства зямельнага крэдытавання Глінкі, Мазавецкая 4, якое складаецца ў асноўным з дараднікаў Таварыства і іншых выбітных старэйшых прадстаўнікоў таварыства. Затым 1шы збор Польскабеларускага таварыства на Шпітальнай 1, праведзены па ініцыятыве Лявона Дубяйкоўскага, архітэктара па прафесіі, старшыні Беларускага саюза, які павінен выконваць адмысловае заданне дапамагаць палонным, па паходжанні беларусам, інтэрнаваным у лагеры на Павонзках.

Дубяйкоўскі чалавек вельмі прыстойны, ураўнаважаны, з якім, падыходзячы да спраў бесстаронне, заўсёды можна прыйсці да згоды. З беларусаў прысутнічаюць толькі Дубяйкоўскі і Смоліч, дзеяч з тэрыторый яшчэ менскіх. З палякаў прысутнічаюць Гардзялкоўскі, Цывінскі, Абязерскі і т. д. Я сустрэўся там з міністрам Іваноўскім, як аказалася, сынам майго калегі з тэхналагічнага інстытута ў Петраградзе, настроеным вельмі радыкальна. Як я ўжо ўспамінаў вышэй, наступіў адпаведны пералом ці то ў поглядах, ці то ў тактыцы беларусаў, і наколькі ў Менску ўсё скурчваліся толькі ад аднаго згадвання "легіёнаў", настолькі зараз вырашылі працаваць на варшаўскай глебе, каб гэтыя легіёны займалі Беларусь нават да Дняпра і Дзвіны. На бальшавіцкай практыцы пераканаліся, што тыя мараць заўсёды і ўсюды аб "адзінай і непадзельнай", тады як толькі Польшча са сваёй гістарычнай талерантнасцю і свабодай развіцця ўсіх нацыянальнасцяў можа забяспечыць культурную будучыню беларускаму народу.

Паколькі ўся гэтая акцыя павінна была развівацца на варшаўскай глебе, беларусы цалкам правільна зразумелі, што трэба ў яе ўцягнуць польскія элементы з Крэсаў і зацікавіць сабой варшаўскую грамадскасць. Для выканання першай задачы павінна служыць гэтае таварыства або, хутчэй, "Варшаўскі польскабеларускі саюз", які зарадзіўся сёння і, як звычайна, патрабуе распрацаваць статут, для чаго была абраная рэдакцыйная камісія, а затым ужо абраны прэзідыюм абавязаны быў зрабіць адпаведныя крокі, для атрымання ўхвалы беларускай канцэпцыі ў варшаўскай грамадскасці.

1 чэрвеня 1919 г. Звычайнае паседжанне Саюза: праца над некаторымі няўдалымі распараджэннямі Асмалоўскага ў Вільні, а адгэтуль планаванне перанесці кіраванні некаторых нашых красовых арганізацый у Вільню для спрашчэння ўздзеяння на ўлады.

6 чэрвеня 1919 г. У "Партыі канстытуцыйнай працы" справаздача графа Жултоўскага, які вяртаецца з Парыжа: вельмі дабразычлівае стаўленне Францыі да Польшчы, меней дабразычлівае Англіі, нібы на глебе ўзніклых асабістых адносін Дмоўскага і ангельскай місіі.

7 чэрвеня 1919 г. Суботні збор у Глінкі, там я пазнаёміўся з маршалкам Сойма Трампчынскім, уражанне станоўчае, хоць меней ахвотна слухае пра крэсавыя пытанні. У звычайную суботу ў генерала Яцыны я сустрэў былога варшаўскага віцагубернатара Любімава з жонкай; відаць, яны няўтульна сябе адчуваюць у ролі простых смяротных, ды яшчэ ў Варшаве.

8 чэрвеня 1919 г. Зялёныя святы, але без бярозак на двары ў Савічах і без пасыпаных аерам сенцаў. Звычайнае штотыднёвае паседжанне нашага Саюза.

11 чэрвеня 1919 г. З разарванай кішэні я згубіў на вуліцы паўтары тысячы рублёў, заўсёды гэта была б адчувальная страта, а тым больш у выгнанні.

14 чэрвеня 1919 г. Паседжанне прэзідыюмаў сельскагаспадарчых таварыстваў трох захопленых тэрыторый: спее праект стварэння "Сялянскай палаты".

15 чэрвеня 1919 г. Звычайнае паседжанне нашага саюза. Часлаў Крупскі распавядаў аб з'ездзе беларусаў у Вільні: на ім абазначылася імкненне да Польшчы, але з моцнай сацыяльнарэвалюцыйнай арыентацыяй.

16 чэрвеня 1919 г. Агульнае паседжанне Цэнтральнага сельскагаспадарчага таварыства пад кіраўніцтвам М. Кінерскага, які ў выдатнай уступнай прамове ахарактарызаваў усю безгрунтоўнасць працы і праграм Сойму, а таксама ўраду. Пад агульныя апладысменты збор выказаў жаданне, каб ён сваю прамову аддаў у друк.

21 чэрвеня 1919 г. Суботні збор у Глінкі: камендант гарадзенскай цвердзі генерал Фалевіч жаліўся на бяздзейнасць польскага войска, якое ў цяперашні час лёгка б справілася з немцамі і бальшавікамі, не чакаючы таго, пакуль немцы канчаткова спустошаць краіну. Ян Нямцэвіч жаліўся на дэмаралізуючы ўплыў, які аказвае на службу ў фальварках і сельскае насельніцтва дасланая на Гарадзеншчыну нібы для падтрымання парадку і бяспекі "народная міліцыя", якая папулярызуе штрайкі сярод працаўнікоў фальваркаў і адгаворвае сялян пастаўляць харч для размешчанага там войска. Нядобрыя справаздачы і аб паводзінах войска на Крэсах, асабліва афіцэраў на акупаванай Літве: рэквізіцыйныя патрабаванні часта мяжуюць з рабаваннем прадметаў, якія з'яўляюцца не прадметамі першай неабходнасці, а хутчэй - празмернасцямі.

(Працяг у наст. нум.)


ПАЯДНАНАСЦЬ

Беларуская песня і Данчык... Цяпер гэтыя паняцці не існуюць паасобку, зліліся. Не адбыўся б Данчык як асоба без беларускай песні. I беларускую песню ўжо нельга ўявіць без Данчыка.

Яго голас - мяккі, лірычны тэнар - трывала застаецца ў памяці. Нават галасы буйнейшых спевакоў свету - магутны ў Лучана Павароці ці салаўіны ў Карэла Гота не здольныя паўплываць на ўспрыманне спеву Данчыка, яго манеры выканання. Данчык застаецца для нас Данчыкам, уважлівым, далікатным. Ён дасканала перадае вытанчаныя нюансы мелодыі, своеасаблівасць тэксту, фразы, мяккасць вымаўлення, што і вылучне яго вакананне сярод іншых спевакоў. Прыгадаем лучанкоўскі «Мой родны кут» на тэкст Якуба Коласа. Данчык і тут выступае непаўторным. Кранае сваім выкананнем народны хор імя Генадзя Цітовіча: здаецца, трапіў у наднёманскія прасторы, бачыш поле, пушчу... Спявае Данчык - іншае ўспрыманне; сардэчнаінтымнае. Ён спявае - і ўзнікаюць у памяці родныя з маленства краявіды, да болю блізкія, неадрыўныя ад твайго ці майго лёсу. Гэтаксама, толькі паданчыкаўску, сагрэтыя яго пачуццём, тонкім пранікненнем у тэкст песні, яе музычныя інтанацыі, гучаць «Купалінка», «Ручнікі», «Зорачкі», «Беларусачка». Для адных ён знаходзіць светлыя, цёплыя фарбы («Беларусь мая», «Песня аб Радзіме», «Не за вочы чорныя», «Добрай ночы!»), у іншых перадае алергічнасць, набатнасць («У гушчарах», «Пагоня»). Як на пачатку сваёй дзейнасці, так і цяпер спявак у роўнай ступені, з аднолькавай увагай адносіцца да народных песняў, песняў мінулых гадоў і да твораў, якія толькі што напісаны кампазітарамі.

Адметнасць творчасці Данчыка ў тым, шго ён не прафесійны спявак. Але сваім майстэрствам, сваім актыўным стаўленнем да беларускай песні ён заняў прыкметнае месца ў шэрагу яе актыўных прапагандыстаўвыканаўцаў. Такія, як Ларыса Александроўская, Міхась Забэйда-Суміцкі, Уладзімір Мулявін....

Андрэй Міраславіч.


На сваім 90-годдзі мая Бабця танчыла!

Як я ганарыўся ёю ў той восеньскі вечар амаль шэсць гадоў таму, калі бачыў, як яна ўсміхалася за святочным сталом у элегантна скроенай яркачырвонай блюзцы, з акуратна зачасанымі валасамі і бездакорным макіяжам. За хвіліну перад тым яна, нічога не падазраваючы, увайшла ў прыцемненую залу гэтага рэстарана на Манхэтане і была агаломшаная, пабачыўшы, што каля сотні яе найбліжэйшых сяброў і родных патаемна згаварыліся сабрацца і дапамагчы ёй адзначыць круглую дату.

У той вечар Бабця трымалася цудоўна - з выпрастанай спіной, з высока ўзнятай галавой, гордая і непарушнаспакойная нягледзячы на эмацыйны штуршок, які ёй давялося перажыць, калі рэстаран раптам засвяціўся ўсімі агнямі, і ўсе хорам заспявалі: "Сто год!"

З яе твару ў той вечар не знікала ўсмешка - і не толькі з прычыны святочных урачыстасцяў.

Мая Бабця пражыла з усмешкай усё сваё жыццё - з самай цёплай і самай шчырай усмешкай, якую толькі можна сустрэць. Яе ўсмешка была адбіткам самой яе душы - поўнай любові, шчодрасці, прабачэння, цярплівасці, адкрытасці усмешка была яе візітоўкай. Хвароба, рэвалюцыя, вайна, выгнанне, голад і нястача, асабістыя болі і страты ніводная з гэтых жыццёвых нягодаў не магла спаборнічаць з яе непакорлівым духам. Яна проста адмаўлялася верыць, што жыццё можа быць не толькі прыгожым, а людзі не толькі цудоўнымі. "О, ён цудоўны!", "О, яна цудоўная!" з захапленнем казала яна пра любога, каго згадвалі ў размове (калі толькі гэта не былі камуністы - гэтых яна з жыццёвага досведу з поўным правам не хаваючыся ненавідзела.

Я думаю, што якраз гэты непахісны аптымізм і шчодрая на любоў душа надавалі Бабці энергіі, калі яна ўсміхаючыся, кружылася ў вальсе, стаўшы ў свае 90 гадоў зоркай святочнага балю.

Да гэтага трэба дадаць яе незалежнасць. Яна ганарылася тым, што доўга жыла сама ў сваёй кватэры, сама за ўсё плаціла, ніколі не мела даўгоў, часта падарожнічала і наведвала мяне спачатку ў Нямеччыне, а пасля ў Чэхіі. Бабця пагарджала алкаголем і тытунём, бо лічыла, што яны пазбаўляюць чалавека свабоды.

Аднак разам з тым яна не была пурытанкай - я асабліва ганарыўся яе разнастайным рамамтычным мінулым! Бабця ніколі не была схільная загадваць або павучаць, ніколі не казала нікому, што думаць або рабіць або як сябе паводзіць. Яна паважала ўсіх і, здавалася, бачыла ўнутранае святло нават у тых, каго я часам лічыў менш чым вартых яе прыязнасці і бясконцай шчодрасці. Калі я асцярожна папярэджваў яе, што іншыя спрабуюць яе выкарыстоўваць, яна проста адказвала мне той самай цёплай усмешкай: яна зусім не абавязкова мусіла мець рацыю або пераконваць мяне, што я памыляюся. I ўсё ж у такія моманты я звычайна здзіўляўся як яна, пражыўшы так доўга і спазнаўшы і крыўду, і здраду ад іншых людзей, магла заставацца такой прастадушнай. адкрытай і даверлівай.

Бабціна любоў да жыцця мела і сваё смакавае выяўленне. Яна вельмі любіла вострыя і салёныя стравы, асабліва селядца. Любіла яна і вэнджаныя кілбаскі, а часам нават магла паласавацца скрылёчкам сакавітага сала!!! (Не была б яна беларускай..) Як сусветная вядомая Джулія Чайл, яна была вынаходлівым кухарам (я мог з'есці за раз шмат порцыяў яе "чахахбілі з кур") - і не прызнавала ніякіх тлушчазаменнікаў і страваў "здаровага харчавання", Дарэчы, беларускае сала было адной з нешматлікіх рэчаў, па якіх Бабця сумавала будучы далёка ад Бацькаўшчыны. Хоць яна часта падарожпічала па Еўропе і мела шмат адпаведных нагодаў, яна так ніколі і не захацела наведаць Беларусь пасля паваенных уцёкаў.

Мая бабуля, Яніна Каханоўская, у дзявоцтве Шабуня, нарадзілася ў 1909 годзе ў Менску ў заможнай сям'і шляхецкага паходжання. Яе мама Эмілія хадзіла ў тую самую школу, што і царскія дочкі хоць яе дзядзькі, Іван і Антон Луцкевічы пазней, у 1918м, адмовіліся ад класавых прывілеяў і сталіся рэвалюцыянераміархітэктарамі новай дэмакратычнай дзяржавы - недаўгавечнай Беларускай Народнай Рэспублікі.

Бабця часта распавядала мне, як яна любіла свой родны горад, і як яна ніколі не думала, што будзе жыць недзе яшчэ. Але "бапьшавікі забілі ўва мне ўсю любоў і настальгію, якія я толькі мела - а галоўнае, што яны самі ўсё яшчэ там сядзяць!" гэтак яна казала пра цяперашнія ўлады і так ніколі і не дала сябе пераканаць. Выхаваная да рэвалюцыі з даламогай няняк, Бабця часам расказвала, што калі яна спякотным летам 1950-га прыехала ў Гарлем, яна не мела з сабой ані лыжкі і, не ведаючы ні слова паангельску, была вымушаная выконваць цяжкую фізічную працу. Аднак, паводле яе, тысячы кіламетраў сушы і акіяну, якія цяпер аддзялялі яе ад сачэння, арыштаў і рэпрэсіяў мінуўшчыны, былі больш чым дастатковай кампенсацыяй. "Мне свеціць сонца, я дыхаю вольным паветрам - а бальшавікі далёка-далёка!", - з радасцю казала яна ў тыя дні - прынамсі так я пра гэта чуў.

Бабця вельмі тонка ўспрымала прыроду. У яе займала дух, калі яна разгля-дала ружовыя пялёсткі півоняў або ўслухоўвалася ў шапатлі-вае цвырканне цвыркуноў надвячоркам. "Ча-ча-ча", - паўтарала яна за імі, з захапленнем ўваччу наставіўшы вушы, капі суботнімі вечарамі мы выходзілі з машыны ў сад нашага лецішча на поўначы штату Нью-Ёрк.

Бабця любіла жывёлаў і з усёй адданасцю замяняла маці Чыце і Мімі - нашым даўно заснулым сіямскім коткам, самыя імёны якіх імгненна выклікалі шчырыя, буйныя, зусім не кракадзілавы слёзы.

Ага, смешна, што я згадаў пра кракадзілаў... Калі я быў маленькі, я быў зачараваны, калі глядзеў, як яна мапюе гэтых страшных рэптыліяў - з усмешлівай, крыху разяўленай пашчай, у якой заўважаюцца клыкі, шышкаватым хрыбтом, які заканчвасцца пакручастым хвастом. "Ты ведаеш, што я - кракадзіл?" - казала яна поўнаму захапленьня ўнуку - чамусьці ўзяўшы сабе ў галаву, што ў яе ўсмешцы ёсць нешта ад кракадзіла. Дзіўна, што яна надавала такі нечаканы сэнс самай характэрнай і дабрадушнай рысе свайго твару...

Наагул Бабця рабіла вельмі добрыя малюнкі - яе нават запрасілі праілюстраваць некапькі беларускіх дзіцячых кніжак. Мне асабліва падабаліся яе спакуслівыя вядзьмаркі на мятле ў чорных мантыях і вострых капелюшах; яны на-гадвалі мне Эльфабу, страшную Злую Вядзьмарку з Захаду з кгіігі "Чараўнік з Озу" - толькі Бабціны вядзьмаркі былі хоць і зламысныя, але значна больш прыгожыя і элегантныя.

Для жанчыны, якой ужо за 90, Бабця выглядала вельмі эфектна. Пасля шматлікіх выпадкаў, калі афіцыянты ў рэстаранах або прадаўцы ў крамах пыталіся: лГэта ваша маці?", я пачаў сур'ёзна непакоіцца за сваю ўласную знешнасць ~ ці не выглядаю я занадта старым. "Бабця, ты б, можа, перастала фарбаваць валасы - а то мне ўжо робіцца нясмеш-на!" - казаў я, удаючы абурэн-не. Але ў душы я быў вельмі шчаслівы, што яна выглялала дастаткова маладой, каб мець 40-гадовага сына.

Бабця не была занадта рэлігійнай, аднак яна захоўвала глыбокую духоўнасць і паважліва ставілася да ўсіх рэлігіяў. А яшчэ яна была вельмі адважная. Маці аднойчы расказвала мне, што падчас нямецкай акупацыі Бабця часта рызыкавала быць арыштаванай, бо насіла ежу і адзенне ў менскае гета. У яе кватэры можна было пабачыць розныя прадметы рэлігійнага характару. Я памятаю прыгожы абраз Чорнай Мадонны, які вісеў у яе над ложкам, але адным з маіх найбольш жаданых прадметаў ва ўтульнай зацішнай гавані, якою была яе кватэрка ў Іст-Вілідж, была бліскучая гіпсавая фігура Буды, якая доўгія гады ўпрыгожвала яе камін.

Бабця была егіптолагам-аматарам, і ў 60-я гады яна была маім персаналыіым гідам у вялікай егіпецкай калекцыі музея Метрапалітэн. Яна вучыла мяне як вымаўляць імёны накшталт Хатшэпсут, Эхнатон і Тутанхамон - яна асабліва любіла гэтага хлопчыка-цара і нават замовіла партрэт яго славутай пасмяротнай маскі. Партрэт гэты вісеў на самым відным месцы ў яе гасцёўні. Дзяцінства маё поўнае ўспамінаў пра нядзельныя экскурсіі з Бабцяй у заапарк у цэнтраль-ным Парку, у музей сярэднявечнага мастацтва Клойстэрз у мастацкі музей Фрыка.

Хоць яна вельмі гана-рылася маімі спявацкімі поспе-хамі ў Беларусі, Бабця заўсёды хіхікала, калі падчас рэпеты-цыяў з гітарай у руках за сталом у яе на кухні ў мяне на высокіх зрываўся голас. "Ууу, зноў пусціў пеўня!" - казала яна, з цяжкасцю стрымваючы смех.

Бабця была прагным чытачом і вяла дзённікі, дзе перапісвала сваім прыгожым, дробным, амаль каліграфічным почыркам улюбёныя мясціны з твораў Буніна, Багдановіча, Ахматавай, Караткевіча, Цвятаевай, Дастаеўскага... Праўда, пазней Бабця пачала чытаць і менш сур'ёзныя кнігі і з захапленнем пераказвала кніжкі накшталт "Код Да Вінчы" або "Дзяўчаты-самагубцы". Калі я быў малы, мы мелі аднолькава вострыя адчуванні ад страшных фільмаў і нецярпліва чакалі працягаў. Яе ўлюбёным фільмам апошнімі гадамі была "Зялёная міля" з Томам Гэнксам, ён падабаўся ёй за містыцызм і ідэю прабачэння. Я купіў ёй гэты фільм на DVD, калі апошні раз быў у Нью-Ёрку два месяцы таму. Тады я яе бачыў апошні раз...

Лішне казаць, што я быў найбольшым прыхільнікам і абаронцам Бабці. I таму я быў вельмі ўражаны, калі ў мінулым месяцы наведаў у Менску Музей Максіма Багда-новіча. Там я пабачыў дзіцячую фатаграфію Бабці побач з фатаграфіяй яе маці, маёй прабабкі Бабы Мілы, якая жыла з намі і памерла, калі мне было 16. Жанчына-гід распавяла, што капя 1911 году Багдановіч, магчыма, заляцаўся да маладой тады бабы Мілы і вазіў на сабе як конік яе маленькую дачку Яніну. Як добра, думаў я, што гэтыя дзве вялікія жанчыны майго жыцця былі ўвекавечаныя ў музеі, нават калі вядомыя яны былі толькі праз знаёмства з вялікім паэтам.

Найбольш відавочным для мянс, вядома ж, быў адзін просты факт: мая Бабця проста бясконца мяне любіла, хоць нас падзяляла пяцідзесяцігадовая розніца ў веку, мы былі блізкімі душамі і найлепшымі сябрамі.

За тыдзень да смерці Бабця сур'ёзна захварэла, і яе спешна завезлі ў шпіталь. Была субота. За тысячы кіламетраў адтуль я ўжо моцна спаў у сваёй праскай кватэры. І дакладна ў той самы пакутны момант у жыцці маёй вялікай сяброўкі, я раптоўна прачнуўся, пачуўшы, як яна ў роспачы кліча мяне, нібыта просячы аб ратунку."

... Каб жа я толькі мог яе ўратаваць, лепей яе абара-ніць, быць з ёй у той момант! Але я не мог, і здарылася тое, што мпе цяжка было сабе ўявіць. Хай сабе гэта прагучыць эгаістычна, але мне было замала проста мець Бабцю побач амаль 50 гадоў, бо ... вядома, я таксама бясконца яе любіў.

I таму, што яна гэта ведала, мне прыемна думаць, што яна ўсміхаецца і цяпер - і цяпер ужо сапраўды нябеснай усмешкай.

Данчык.


Каляндар святаў, прысвяткаў, абрадаў ды прыкметаў ад Юрыя Гіля

Беларускі пісьменнік Пімен Панчанка у сваім вершыку "Месяцы года" напісаў наступнае:

1. Студзень - з казкамі снежных аблокаў.

2. Люты - шчодры на сіні мароз,

3. Сакавік - з сакатаннем і сокам

4. Красавік - час маланак і ліўняў,

5. Травень - з першым мурогам, сяўбой,

6. Чэрвень - з ягаднаю зарой,

7. Ліпень - з мёдам.

8. З пшаніцаю - жнівень.

9. Спелы яблычны верасень.

10. Багаты кастрычнік ў празрыстасці чыстай, крынічнай,

11. Лістапад - залаты лістапад,

12. Снежань - першы густы снегапад.

СТУДЗЕНЬ

Другі месяц зімы, году пачатак, ён зямлю і людей студзіць.

Студзень - значыць сцюдзёны. У гэты час на зям-лю прыходзяць моцныя халады і кожны гаспадар павінен добра падрыхтавацца да гэтага, каб не выстуджваць хату і самому не мёрзнуць.

Студзень - году пачатак, а зіме сярэдзіна, па-гэтаму людзі народныя пракметы падзялялі на дзве роўныя ча-сткі: адна пачыналася з 1 сту-дзеня, а другая - з 1 ліпеня.

Заўважаючы асаблі-васці надвор'я ў пэўны дзень першага паўгоддзя, людзі мер-кавалі пра надвор'е ў адпа-ведны дзень другой паловы года.

Па студзеню меркавалі пра будучую вясну.

Напрыклад, - "Як студзень цёплы налік, дык завідны сакавік", а пра лета меркавалі так: "Студзень мяце, ліпень - залье"...

Таксама вяскоўцы імкнуліся вызначыць свой набы-так з поля ці агарода па харак-тару гэтага месяца: "Студзень пагодны - будзе год плодны". А вот гнілое надвор'е на пачатку года не абяцала ўцехі чалавеку: "Калі ў студзені дажджы - дабра ня жджы".

У хрысціянскіх кален-дарах, калі паглядзецнь, то кожны дзень запоўнены імёнамі святых прарокаў, пакутнікаў, апосталаў. Аднак даты, звязаныя з гэтымі імёнамі, як у пра-васлаўнай, так і ў каталіцкім календары, адзначаліся няроў-на, г. зн.: адны непрыкметна, з другімі былі звязаны павер'і, трэція шанаваліся як вялікія святы і былі акружаны абавяз-ковымі ўрачыстымі абрадамі.

У сувязі са зменай ка-лендара і пераходу на агульна-еўрапейскі, час нібыта перас-кочыў наперад, з'явілася і розніца святаў і прысвяткаў, як Новы Год і г.д.

Але па меры магчы-масці патрэбна адзначыць як праваслаўныя, так і каталіцкія святы, якія стыкуюцца з на-роднымі дахрысціянскага пе-рыяду.

Так, у католікаў, як і на дзяржаўным узроўні Новы Год адзначаецца 1 студзеня , а ў праваслаўных па царкоўнаму календару - 14 студзеня .

Нараджэнне Хрыстова у католікаў 25 снежня і Каля-ды, а ў праваслаўных - 7 сту-дзеня.

Якія ж святы ў права-слаўных прыпадаюць на студзень?

1-га студзеня (да 5-га) працяг Піліпаўкі.

3-га студзеня - прысвятак Пракоп. Пра які кажуць, што ён, "па снегу ступае, дарогу капае".

6-га студзеня - Посная Куцця, пярэдадзень Каляд, гістарычныя карані якіх узы-ходзяць да даўніны, калі пра-водзілася святкаванне зімовага сонцастаяння. З прыняццем хрысціянства пачатак Каляд звязваецца з Нараджэннем Хрыстовым. Напярэдадні Ка-ляд сям'я збіралася на перад- каляднаую вячэру, якая ў народзе называлася Куццёю, як і абавязковая рытуальная страва - каша з ячных ці іншых круп. А таксама аўсяны кісель, рыба, грыбы, аладкі з макам, свежы жытні хлеб. Усе стравы посныя.

7-га студзеня - Нара-джэнне Хрыстова. Пачатак каляднага мясаеду, які цягнец-ца да Вялікага посту.

8-га студзеня - працяг Каляд. Калядаванне з перса-нажамі, як і ў Новагодняю ноч (Дзед з Казой, Цыган з Кабы-лай, Мядзведзь, Бусел і г.д.). Жанчыны ў гэты дзень даўней варылі кашу. Пяклі аладкі і частавалі імі бабуль - пупа-рэзніц.

9-га студзеня - Сцяпан, дзень найму парабкоў.

13-га студзеня - Шчо-драя куцця, вячэра з багаццем страў (не менш як 12). Перад вячэрай клічуць Мароза: "Мароз, мароз ідзі куццю есці", каб зімой не пашкодзіў пасевы.

14-га студзеня - Новы год па стараму стылю. Раніцай шчадруюць дзеці, здзяйсня-ючы абрад засявання (сып-люць у хаце жыта, віншуюць з Новым Годам).

18-га студзеня - Пісаная альбо Вадзяная Каляда. Завяршальны дзень Каляд: на сценах будынкаў пісалі крыжы, акраплялі іх асвечанай ў царкве вадой. Пасля абеду ішлі на работу. Таму гэты дзень яшчэ называлі Паабед Каляда. Ве-чарам спраўлялі сямейную посную вячэру - куццю.

19-га студзеня - Вадохрышча, высцілалі ў гэты дзень яловымі лапкамі дарогу. Рабілі крыж з лёду на рэках і азёрах, а святары асвячалі ваду ў іх, якая лічыцца гаючай. Яе захоўвалі цэлы год ад хвароб людзей і свойскай жывёлы.

20-га студзеня - Прывадохрышча, закончэнне свят-кавання каляд. З гэтага дня і да Масленіцы - Малая Вясель-ніца. У гэты дзень адзначалася памяць Іаана Хрысціцеля. З раніцы перад тым як сесці за стол пілі хрышчэнскаю воду з "Іярдані". У гэты дзень не працавалі, бо дзень лічыўся святочным. У народзе яго называлі - Лянівы дзень.

21-га студзеня - гэты дзень у народзе называўся "Па абед Каляда" г.зн. Провадамі Каляд, нібы канчатковы раз-вітваліся са святамі. Да абеду не працавалі, а пасля паўдня ўжо браліся за тэрміноваю працу. Свята закончылася, на нейкі час у каляндарнай абрад-насці наступаў зацішак.

25-га студзеня - Таццяны.

31-га студзеня - Гусёўнік. Дзень святых Апанаса і Кірыла, які лічыўся паловаю зімы ў дачыненні да незапа-шанага для хатняй жывёлы, корму. Называлі "Панассе" гусіным святам. Мяцеліца ў гэты дзень, варажылі тое, што выведзецца шмат гусей. Калі на Апанаса завіруха - то трэба чакаць працяглай вясны, з-за якой усе запасы, з пунь павы-мятает.

Закончваўся самы ха-лодны месяц зімы, але халады (марозы) працягваліся, а пры-казкі паперэджвалі: "Хавай нос ў апанасаўскі мароз!" альбо "Апанас і Кірыла забіраюць за рыла"!.

У студзені католікі святкуюць наступныя святы:

1-га студзеня - Новы Год (па грыгарыянскаму ка-лендару) і Дзень Божай Маці.

5-га студзеня - Запіс Каляд у каталікоў, посная або галодная куцця. Гаспадар кра-підлам (пучком з сухім кала-соў) акрапляе свянцонай вадой хату і іншыя будынкі. Усюды ставяць крыж (гэта называецца "запісаць каляды").

6-га студзеня - заканчэнне Каляд, Тры Каралі (Аб'яўленне Панскае).

ЛЮТЫ

"Здароў, марозны,

звонкі вечар!

Здароў

скрыпучы, мяккі снег!"

(М. Багдановіч)

Люты наробіць плюты і запытае ці добра абуты.

Люты - самы халодны месяц года і апошні месяц зімы, багаты на мяцеліцы, але лагаднейшы за іншыя. Зіма яшчэ ў поўным разгары, трашчаць суровыя марозы. Снежны пакрыў дасягае максімальнай велічыні. Цэлымі суткамі не змаўкае сцюдзёная завіруха, а ёй падпяваюць сваім завы-ваннем галодныя ваўкі, як і ў Піліпаўку.

У лютым сяляне ўжо рыхтуюцца да новага сельска гаспадарчага года. Каб закласці аснову добрага ўраджаю. А дбайныя гаспорыні мяняліся пеўнямі і гусакамі, каб быў лепшы прыплод. Па традыцыі ў Мясаед аж да першага дня Вялікага паста гуляюць вясел-лі.

1 лютага - у каталікоў Ігнат-святы: "На Ігната зіма багата. А Ігнат Грамніцам рад".

2-га лютага ў каталікоў Грамніцы, дзень сустрэчы зімы з летам. Дзень язычніцкага бога Грамоўніка, а па касцельнаму календару "Афяраванне Пан-скае", у гэты дзень асвянчаюць ў касцёлах свечкі. Грамнічныя свечкі дапамагаюць людзям у няшчасці, г.зн. падчас стыхій-ных бедстваў і калі чалавек пры смерці... У народзе пра гэты перыяд кажуць: "Грам-ніцы - зімы палавіцы (палова), а кор-му траціна," а таксама "Калі ў гэты дзень у поўдзень сонечна - да ранняй вясцы; а калі завіруха - на ўсю мас-леніцу завіруха будзе".

4-га лютага - Дзень Цімафея - паўзімніка (у пра-васлаўных), пачынаюцца мя-целіцы (з народных прыкмет).

5-га лютага - Дзень Агаты (у каталікоў). - свянцілі соль і хлеб, якія баранілі людзей ад пажару, перуна і раптоўных хвароб. З прыкмет: "Многа снегу - многа хлеба. Многа вады - многа травы. Сабака качаецца - да адлігі; вароны каркаюць чарадой - да ма-розу".

6-га лютага - У права-слаўных прысвятак Аксіння - паўзімніца. А ў католікаў - Дарота. Гэты дзень лічыўся пераломам зімы. Па надвор'ю меркавалі пра вясну. Палова тэрміну - да новага хлеба.

"Па Дароце высахнуць хусты на плоце", - што зна-чыць, удзень становіцца цяп-лей.

"Калі на Аксінню да-рогу перамяце, то і корм пад-мяце" - гэта значыла, што зіма затрымаецца і хатняя жывёла паесць увесь назапашаны корм.

9-га лютага - Зала-тавуст.

10-га лютага - дзень Яфрэма; у народзе ён - ветрадуй, запечнік, прыбавутнік і цвыркуновы заступнік. Лічыц-ца, што вецер на Яфрэма - будзе сыры год.

11 -га лютага - Стрэ-чаньскія дзяды. Ігнат у права-слаўных. Дзень пакутніка Ігна-та прыходзіцца на пору, калі зіма яшчэ ў поўнай сваей красе. Аднак, знаходзячыся, паводле старога стылю, на мяжы сту-дзеня і лютага гэты дзень як быццам падаваў руку пера-ломнаму святу зімы - Грам-ніцам: "На святога Ігната зіма багата, а Ігнат - Грамніцам рад". Гэты дзень і пачатак Масленіцы.

12-га лютага - дзень Трох свяціцеляў у праваслаў-ных (Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова і Залатавуста). У гэты дзень мужчыны, праца-валі каля "двара" і маглі ўзяць "кілішак", то жанчыны гэтае свята адзначалі строга: "Нель-га жлукціць, праць бялля, нельга прасці"

14-га лютага - Дзень святога мучаніка Трыфана. З прыкмет: "Зорнае неба "на Трыфана" - вясна будзе поз-няй. Будаўнічы лес патрэбна сячы ў маладзік, павалены ў ветах ён няўстойлівы." Калі на Трыфана зорак не было многа - то вясне доўгая дарога". Дзень і Валянціна. Святы Валянцін узор для ўсіх зака-ханых.

15-га лютага - Стрэ-чанне - Грамніцы. Дзень су-стрэчы зімы з летам у пра-васлаўных. Свята свечкі і "жывога агню", што, паводле дахрысціянскіх вераванняў, абараняе ад злых духаў". У хрысціянскі перыяд васковыя свечкі пачалі асвячаць у царкве і захоўваюць цэлы год. Грам-нічнай свечкай засмальвалі валасы людзям і жывёле, су-стракалі нованароджанага, клалі ў руку нябожчыку, вы-карыстоўвалі ў вясельных абрадах. Пакідалі ў хлявах.

Лічылася, што калі на Грамніцы вялікі мароз, то снег паляжыць нядоўга, а лета будзе пагоднае і сухое; а калі мяцеліца ў гэты дзень, то будзе доўгая вясна; пацяпленне, то ранняя вясна (калі на грамніцы певень нап'ецца вадзіцы, то на Юр'я вол пад'есць травіцы, а лета чакалася непагоднае, не ўра-джайнае. "На стрэчанне сня-жок - вясной дажджок". "Ка-пеж на грамніцы" - ураджай на пшаніцу. Але асноўным ры-туалам на Грамніцы было асвячэнне свечак ў царкве.

17-га лютага - закан-чэнне масленіцы - запускі альбо запусты. Пачынаўся Вялікі пост.

18-га лютага - Агата у праваслаўных, альбо хлеб з уторкнутымі драбочкамі солі (Валожыншчына) і лічылі; што ён "памоцны" карове, якой чаплялі яго на рогі, каб "су-рокаў не баялася". Пры пажа-ры кідалі гэты хле у агонь, каб ён патух, ці ў чыстае поле, каб туды скіраваўся вецер. Га-варылі: "Соль святой Агаты бароніць ад агню хаты". У гэты, трэці пасля Грамніц, дзень звычайна прыглядаліся да надвор'я: калі выпадала цяпло, то больш вялікіх хала-доў не прадбачылася.

19-га лютага - каляндар згадваў імя Вукола, бліз-кае па вымаўленню такому распаўсюджанаму сярод сялян міфічнаму паняццю, як ваўка-лак - пярэварацень. Гэта сугучнасць і нарадзіла павер'е, нібыта Вукола з'яўляецца ахоўнікам ад ператварэння чалавека ў ваўкалака. Ваў-калакі - гэты дзень.

20- га лютага - дзень аддання Стрэчання. Калі рап-там у гэты дзень нечакана загрыміць гром, то ў гэтай з'яве бачылі прарочы знак, што летам прападуць пожні. Гром пад канец Грамніц нібыта папярэджваў сялян магчымай сваёй карай у адказны для земляроба час.

21-га лютага - Папе-лец (2007 г.) Рухомае свята (6 лютага-2008 г. і г.д.)

22-га лютага - Пётр у каталіцкім календары. Калі на Пятра цёпла - зіма працягнецца да Вялікадня.

24-га лютага. Улассе. Аўлас альбо Улас - свята жывёлы. Прымаўка: "Прыйшоў Прохар ды Улас - скора вясна ў нас".

Святога Ўласа людзі лічылі апякуном свойскай жывёлы, а гэты дзень - каровіным ці конскім святам. Каб не наклікаць на худобу немач, гаспадар шанаваў гэтую дату. Жывёле трэба было даваць лепшы корм, не працаваць на ёй, але раілася "аб'язджаць" маладых коней. Стараліся ез-дзіць як мага далей на маладых конях, па доўгіх дарогах усю ноч, каб на лета доўгі радзіў лён. А каб цяляты раслі зда-ровыя і гладкія, то жанчыны пяклі аладкі. Калі Аўлас супадаў з масленічным (апошнім перад Вялікім постам) тыднем, то тады казалі: "На Аўласа бяры каўшом масла"!

25-га лютага - Гуканне вясны.

26-га лютага - Фаціння, якая шанавалася ў гэты дзень. У народзе называлася заступніцай ад трасцы.

27 - га лютага - Масленка.

З 30-га лютага пачатак Масленнага Тыдня (Сырнага, Крывога) або Масленіцы, даў-няга свята заканчэння зімы, пра якую кажуць: "Масленка зіму праводзіць, год сустракае". Прыказка склалася ў тыя часы, калі Новы год пачынаўся 21 сакавіка.

Такім чынам, "Ад лю-тага зіма збягае". Пра пару, калі зіма павінна была саступіць вясне, у народзе гаварылі: "Люты вады падпусціць, а сакавік падбярэ". Але надта давярацца лагоднасці першага веснавога месяца не трэба, паколькі зіма ў гэты час яшчэ не здалася: "Марац (сакавік) кусае за палец".

(Працяг будзе.)


Светлай памяці сябра, фалькларыста Васіля Дзітрыевіча Ліцьвінкі

Моладзевая, жартоўная, абрадавая гульня "Жаніцьба Цярэшкі"

Пасля Каляд пачынаюцца так званыя "Крывыя вечары", якія працягваюцца да Запустаў (20 студзеня), У гэты час нашы продкі ладзілі шэраг абрадавых свят.

У беларускай міфалогіі Цярэшка-язычніцкі бог, апякун маладых. Упершыню "Жаніцьбу Цярэшкі" у Полацкім павеце запісаў вядомы фалькларыст М. Нікіфа-роўскі. З поўным правам гэтую гульню моладзі можна разглядаць як падрыхтоўку да сумеснага жыцця.

Моладзь збіралася ў адну хату. Доўжыўся гэты абрад усю ноч.

Першы этап - выбар "бацькі" і "маткі" (якія вялі гульню).

Другі этап: - падбор пар і іх называлі "дзядулька", "бабулька".

Трэці этап: - пажэненыя танчылі "Лявоніху", "Кракавяк", "Лысага".

Звязвалі суровыя вяроўкі, каб жыц-цё было моцнае.

Цярэшка валочыцца,

бо жаніцца хочацца.

Ён туды-сюды зірнець,

дзе мілу сваю дзець

Валочыцца выглядае,

хто да яго любасць мае.

А хлопец з жартам звяртаецца да сваёй "бабулькі"

Бабулька, царыцца мая,

каротка спадніца твая.

На печы ўсё ляжала,

на спадніцу не наткала.

А дзяўчына жалілася сваім "бацьку" і "маці"

А вунь мой дзядулячка ідз,

у руках кветачку нясе.

Кветачкай любуецца,

а з другой цалуецца.

"Бабулька" звяртаецца да ўсіх, каб чулі:

Цярэшка жаніўся,

пад лаву паваліўся.

Цярэшку бяда стала -

з кім яго жонка спала?

А другая "бабулька" яшчэ з боль-шым здзекам:

Ці ў полі пад ліпкаю,

з маладым Піліпкаю.

Ці ў полі пад рэшкаю,

з другім Цярэшкаю.


Так. Так вы "бабулькі"

пра нас кажыце.

А самі ціха бяжыце:

Ой, скарэй "бабулька" бяжы,

У штанах матуз завяжы.

Так з вясёлым гумарам з музыкай, песнямі "жанілі Цярэшку". "Цярэшка, Цярэшачка, мая ты пацешачка," - спява-юць, "бабулькі".

За ракой сабачка брэша,

пехатою "дзядок мой чэша,

Чэшачы ён паадстаўся.

У штанах матуз парваўся.

А "дзядок у адказ:

Ой, скарэй "бабулька" бяжы

У штанах маіх матуз завяжы.

А на прыканцы вечара. Ці ўжо і ночы, маладыя хлопцы і дзяўчаты парава-ліся, каб разам ісці да хаты, а то і па ўсім жыцці быць побач, кахаць, дзяцей гадаваць, яны ганяліся адно за адным прыказваючы:

Хоць жа я і павалюся,

а за дзедам паганюся.

Хоць я і ляжаць буду,

але дзеда дзяржаць буду.

Гульня "Жаніцьба Цярэшкі" - мела вялікі сэнс. Тут былі лепшыя пажаданні добрыя словы. Усе прыгаворкі, хоць і жартоўныя, мелі сваё прызначэнне на будучае шчаслівае сямейнае жыццё.

І часта адбывалася, што пасля гэтай гульні некаторыя пары на самай справе ладзілі вяселлі і жылі вельмі добра.

Мікола Котаў - фалькларыст.


Пад Новы год у Магілёве

Сябры ТБМ г. Магілёва распрацавалі віншавальную паштоўку на Новы 2008 год, на якой адлюстраваны Пазямельны банк (пач. XX ст.). Фотаздымак вядомага магілёўскага фотамастака, сябра таварыства Алеся Ліціна.

У Магілёўскім абласным музеі імя Паўла Масленікава 23 снежня адбыўся спектакль, прысвечаны жыццю і творчасці выбітнага кампазітара Вольфганга Моцарта. У арганізацыі мерапрыемства ўзяла ўдзел Магілёўская суполка Таварыства беларускай мовы. Ад магілёўскага ТБМ у вечарыне прынялі ўдзел Ала Александровіч і Ірына Фаміна.

Дзьячкоў Алег, Магілёў.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX