№ 2 (841) 9 СТУДЗЕНЯ 2008 г.
170 гадоў з дня нараджэння Казіміра Нарбута
738, б. маёнтак Крупа, цяпер Лідскі р-н Гарадзенскай вобл. - 17.3.1807), асветнік, прадстаўнік эклектычнага кірунку ў філасофіі эпохі Асветніцгва ў Беларусі і Літве.
Нарадзіўся ў шляхецкай сям'і мечніка літоўскага - пасля лідскага маршалка - Казіміра Нарбута і Марыяны з Навіцкіх, хрышчоны 5 студзеня таго ж года, атрымаў імя Даніэль (Казімір - ордэнскае імя). Вучыўся ў піярскай школе ў Шчучыне, Любяшоўскім навіцыяце, піярскім калегіюме ў Дубровіцы, з 1759 у Вільні і Рыме.
6 красавіка 1761 г. - святарскае прысвячэнне, якое атрымаў ад арцыбіскупа Дамініка Джыардыні; наданне Нарбуту папам Кляменсам ХІІІ асаблівых прывілеяў (Казіміру Нарбуту было дазволена чытанне "ерэтычных" - забароненых каталіцкім касцёлам - кніг).
З 1764 праф. і прэфект піярскага калегіюма ў Дубровіцы, потым запрошаны ў Вільню. З 1773 у Германіі і Францыі. Працаваў у Адукацыйнай камісіі ў Варшаве. Выступаў за вызваленне філасофіі ад схаластыкі і багаслоўя; лічыў, што чалавек эдольны спасцігнуць ісціну, але ддя яе ўстанаўлення неабходны ўсебаковы і разнастайны падыход пры даследаванні з'яў. Адстойваў ідэю неабходнасці шырокай свецкай адукацыі, фармавання развітой асобы, цесна звязанай з практычнымі патрэбамі гра-мадства і часу. У 1769 выдаў у Вільні першы падручнік логікі на польск. мове. Аўтар курса «Эклектычнай філасофіі» і рукапісаў на лац. мове. У 1773 разам з вучнямі выдаў «Выбраныя суджэнні з філасофіі».
Набліжаючыся да 90-годдзя БНР
5 студзеня 2008 г. у віленскім Таварыстве беларускай культуры адбылася вечарына, прысвечаная 90годдзю абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, якая сёння ўсё больш шануецца ў беларускім народзе, але яшчэ зусім мала ўважаецца ўладнымі структурамі.
Але падзеі таго далёкага 1918 г. сталі беларусам агеньчыкам надзеі на адраджэнне, на захаванне свае тоеснасці, на зазначэнне сябе свету, тое, што беларусы не прыдатак маскоўскай імперыі, а нацыя. Той агеньчык даў існасць сёняшняй Беларусі, няхай і прывідлівай, але яна існуе на палітычнай мапе свету, аб ёй гавораць, як аб незалежнай і сувярэннай дзяржаве. А значыць, тыя далёкія падзеі прынеслі свой плён.
На вечарыне выступалі госці: Зянон Пазьняк - адзін з лідараў беларускай нацыі, і былы рэктар Гомельскага медычнага ўніверсітэта Юры Бандажэўскі.
Зянон Пазьняк распавёў аб тым крыжовым шляху, якім прайшла Беларусь і паспрабаваў выявіць шматлікія прычыны, якія прывялі да таго, што Бацькаўшчына так і не выбралася зпад залежнасці ад Масквы. Спадзявацца на тое, што Еўропа дапаможа, не мае ніякага сэнсу. У іх там свае інтарэсы. Таму адраджаць нацыю патрэбна з сябе, рабіць гэта кожны дзень. З гэтым можна пагадзіцца, бо ніхто не прымушае ў сваіх сем'ях размаўляць парасейску, бо, здаецца ўжо без выключэнняў, практычна ўсе, так званыя сведамыя беларусы, беларускай мовай у сваім прыватным жыцці не карыстаюцца. То хто ж павінен у гэтым?
Другім быў прафесар Юры Бандажэўскі, які цалкам пагадзіўся з папярэднім выступоўцам. І як адзін з прыкладаў - гэта Чарнобыль. Калі ён, прафесар, спрабаваў нешта рабіць і зазначыць грамадскасці аб тым, наколькі небяспечная радыяцыя, адкрыць вочы на тое, што адбываецца ў краіне, яго проста пасадзілі ў турму.
Прафесар распавёў аб шматлікіх фактах, якія сапраўды мала каму ведамы. І тое, што Чарнобыль не першым забрудзіў Беларусь. Праблема радыяцыі распачалася значна раней, у 60тыя г.г., калі на Палессі праводзіліся ядзерныя доследы. І пра гэта ніхто нічога не ведаў. Менавіта з таго часу рэзка пачала змяншацца нараджальнасць і павялічвацца смяротнасць. Сёння ж праблему тых ядзерных доследаў спіхнулі на Чарнобыль. Нацыя пачала спажываць радыяцыю на 20 год раней, чым пра гэта афіцыйна гаворыцца.
Дый сёняшняя ўлада згладжвае праблему Чарнобыля, зазначаючы, што яна не ўяўляе ніякай небяспекі. Але гэта далёка не так. Смяротнасць перавышае нараджальнасць, рэзка зменшаецца сярэдняя працягласць жыцця. Калі ў Францыі яна сёння сягае за 80 год, то ў Беларусі змяншаецца да 50-ці. Гэта ўсё спісваецца на алкагалізм нацыі. Вельмі простая адгаворка. А калі сказаць шчыра - беларуская нацыя вымірае.
Варта адзначыць той факт, што развязалася гарачая дыскусія па праблемах у сённяшняй Беларусі. Была і моладзь з ЕГУ, якая шмат пытанняў задавала спадару Зянону. Пасля паміж імі адбылася прыемная размова.
Хацелася б пазайздросціць аптымізму Зянона Пазьняка і заразіць ім іншых. Ён верыць, што Беларусь адродзіцца, ёй не суджана знікнуць. Тое, што было зроблена за 16 год незалежнасці, дало сваё, яго проста так не знішчыць. А яшчэ вельмі важнае - гэта памяць і свядомасць пакаленняў. Адно пакаленне можна абдурыць, але толькі адно, так зазначыў шаноўны прамоўца. І прыйдзе час, калі беларусы будуць узгадваць тое, што адбывалася ў часах акупацыі, як аб вялікім жаху і здзеку над іх нацыяй.
Як бы там ні было, але мы жывём. У нас было Полацкае княства, было Вялікае Княства Літоўскае, была БНР, сёння ёсць Рэспубліка Беларусь. І ў нас былі акупацыі, але мы выжывалі, сведчылі аб сваім быцці ў гэтым Сусвеце. Кола гісторыі робіць новы віток, вырываючы нас у Сусвет вольнай і назалежнай Беларусі.
Жыве Беларусь!
Алесь Адамковіч, Вільня, 6 студзеня 2008 г.
160 гадоў з дня нараджэння Якуба Наркевіча-Ёдкі
НАРКЕВІЧ-ЁДКА Якуб Атонавіч (8.1. 1848 г., в. Турын Пухавіцкага р-на Менскай вобл. - 19.2.1905), бел. прыродазнавец, вынаходнік, медык. Належаў да старажытнага шляхецкага роду гербу "Ліс", што пачынаўся ад лідскага баярына Марціна Ёдкі, якому ў 1546 годзе былі дараваны маёнткі. Бацьку Якуба Атону Ануфрыевічу належала каля 4500 дзесяцін зямлі ў Ігуменскім і Слуцкім паветах.
Якуб Атонавіч Наркевіч-Ёдка - д-р медыцыны (1893), праф. (1900). Чл.- кар. Рас. геагр. т-ва (1889). Скончыў Менскую губ. гімназію (1865), працягваў вучобу ў Парыжы, Фларэнцыі, Вене; вывучаў фізіку, медыцыну. У 1888 пабудаваў у сваім маёнтку Наднёман (цяпер в. Наднёман Уздзенскага р-на Менскай вобл.) метэаралагічную станцыю. 3 1892 чл.-супрацоўнік Ін-та эксперым. медыцыны ў Пецярбургу. Навук. працы па фізіцы, медыцыне, сельскай гаспадарцы. Вынайшаў спосаб бяспро-ваднай перадачы і прыёму эл.-магн. хваль на адлегласці (першы ў свеце правобраз радыёпрыёмніка; 1891). Нажаль ён не запатэнтаваў вынаходніцтва, не паспрабаваў матэматычна апісаць з'яву, якую адкрыў. Таму сёння сярод адкрывальнікаў радыёсувязі мы чытаем імёны Герца, Папова, а павінны бы чытаць на першым месцы імя Наркевіча-Ёдкі, прынамсі, у Беларусі.
Наркевіч-Ёдка стварыў лізіметр - прыладу для вымярэння вільготнасці глебы. Распрацаваў спосабы вымярэння патэнцыялу атм. электрычнасці, хуткасці руху воблакаў, спосаб лячэння нервовахворых электратокам (электратэрапія). Прапанаваў выкарыстанне метаду элекграграфіі для дыягаостыкі захворванняў.
Пад гукі аргана песнапевы гучаць па-беларуску
У касцёла святога Антонія ў Слуцку век ад заснавання кароткі - ён быў асвечаны ў сярэдзіне 90х гадоў мінулага стагоддзя на ўсходняй ускраіне горада паблізу тапалёвага гаю, што вырас на балоце ў пасляваенныя часы. Узвялі яго на сродкі спонсараў, прыхільнікаў рымскакаталіцкай епархіі, з чырвонай цэглы, з высокай вежай пасярэдзіне двухблокавага будынка. Упершыню з часоў бальшавіцкага ганення на рэлігію ў 2060 гады слуцкія беларусыкаталікі (сярод прыхаджанаў ёсць і палякі) займелі ў горадзе свой храм. Сюды з сябрампенсіянерам, чалавекам веруючым, мы і завіталі на святую імшу ў дзень нараджэння Ісуса Хрыста. Яна пачалася ў дакладна вызначаны час па палудні, калі ўсе лавы ў прасторнай малітоўнай зале ўжо былі заняты вернікамі, пераважна жанчынамі. Каму не хапіла месца, то садзіліся на растаўленыя уздоўж сценаў лаўкі. Не меней трэці прыхаджанаў былі маладыя жанчыны і дзяўчаты. Ксёндз Аляксей, паляк па нараджэнні, вёў імшу на добрай беларускай мове, якую засвоіў за гады пражывання ў горадзе, куды прыехаў з Польшчы. Пабеларуску гучаў і хор пеўчых з балкона пад кранаючыя душу, узнёслыя мелодыі аргана. Быдай у добрай паловы прыхаджанаў у лавах пад рукамі ляжалі адкрытыя кніжкімалітоўнікі. І прыхаджане часта далучалі свой голас услед за святаром і пеўчымі, што таксама радавала. Прызнацца па шчырасці - усё гэтае набажэнства, на фоне ўпрыгожанага ёлкамі алтара, над якім можна было бачыць у яркай падсветцы ліхтароў фігуры Маці Марыі, анёлаў над нованароджаным Сынам Боскім, напаўняла душу радасцю, спакоем, любоўю да бліжняга.
Па заканчэнні імшы прыхаджане віталі адзін другога са святам узаемнымі поціскамі рук, і хоць у храме у той дзень было халаднавата (кацельні ў двары мусіць не пад сілу абагрэць залу, у якой ад падлогі да столі не меней васьмі метраў, а даўжыня яе болей дваццаці), душы, сэрцы людскія саграваліся ўсёй атмасферай набажэнства на роднай мове, якую так рэдка можна пачуць сёння на вуліцы, у двары, у школе. Хіба што ў аўтобусах аб'явы пра прыпынкі шафёры даюць пабеларуску, ды і то не ўсе.
Радуе і тое, што і ў рымскакаталіцкім касцёле ў вёсцы Замосце, які, дарэчы, ацалеў пры саветах, святар таксама вядзе набажэнства на роднай мове. Яна там, у глыбінцы, яшчэ шануецца мясцовымі жыхарамівернікамі.
А вось у царкве евангельскіх хрысціянаўбаптыстаў, што па вуліцы Якуба Коласа, дзе ў малітоўнай зале збіраецца на набажэнствы да 300 чалавек, а святар пабеларуску нядрэнна размаўляе пры сустрэчы з ім, песнапенні (за рэдкім выключэннем) вядуцца на расейскай мове. Так і ў цэрквах пратэстанцкіх - "Сям"я Божая", "Благадаць". А пара б і ім, па прыкладу святароў рымскакаталіцкіх храмаў, пачынаць весці свае набажэнствы - па-беларуску. Пры жаданні адпаведныя малітоўнікі можна набыць. Як сказана ў Бібліі: стукайце - і вам адчыняць.
Мікола Кутнявецкі, г. Слуцк.
Справаздача
Мікуліцкай суполкі Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны Бярэзінскага раёна Менскай вобласці за 2007 год.
Год 2007 - год Янкі Купалы і Якуба Коласа. Мы адзначылі 125-я ўгодкі з дня народзінаў слынных песняроў Беларусі. Мерапрыемствы праводзілі ў школе, сельскім клубе і бібліятэцы. У бібліятэцы мы: Красоўскі Леанід, Васіль Шалупенка, Аўсяннікава Тамара, Верхачуб Уладзімір сумесна з гасладыняй бібліятэкі Раісай Шалупенкай стварылі "Беларускую хатку". Тут і беларускае адзенне, і побытавыя рэчы, абраз Свята - Міхайлаўскай царквы, якая была знішчана бальшавікамі ў 30-х гадах 20-га стагоддзя. Беларускую хатку наведалі прадстаўнікі раёна і сталічнае тэлебачанне . Сёння Свята - Міхайлаўская царква аднаўляецца, але на новым месцы.
У гэтым годзе была арганізавана экскурсія на радзіму Якуба Коласа - у Мікалаеўшчыну.
Праводзілі свята Купалля 6-7 ліпеня.
Шмат працы было зроблена над распрацоўкай герба Мікулічаў. Праўда, ён яшчэ не зацверджаны Бярэзінскім райвыканкамам, але паперы адасланыя.
Старшыня Мікуліцкай суполкі Леанід Красоўскі.
КОЛЬКІ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ У МОВЕ?
Пісьменнікі, фалькларысты, лінгвісты слушна на-зываюць фразеалагізмы самародкамі, самацветамі роднай мовы, залацінкамі народнай мудрасці. Як і словы, фразеалагізмы называюць пэўныя паняцці, але адрозніваюцца ад слоў найперш тым, што ў абсалютнай большасці высту-паюць як трапныя, выразныя сродкі выказвання думак і пачуццяў, ажыўляюць маўлен-не, робяць яго сакавітым і эмацыянальным, ёмістым і сціслым. Таму імі шырока карыстаюцца ў звычайных гутаркова-бытавых зносінах і ў літаратурна-гутарковым маўленні. У мастацкай літаратуры яны адыгрываюць істотную ролю ў стварэнні вобразаў і стылістычных эфектаў. Вось прыклад з мовы персанажа ў аповесці Я.Брыля "Апошняя сустрэча": "Я не ківаю на Пятра , я толькі гавару, што і мы не ў бога цялятка ўкралі ". А гэта - з аўтарскай мовы ў рамане "Пушча" В. Карамазава: "Каму-каму, а Валошку маніць - не дай бог. На чыстую ваду ўсё роўна выведзе. Не сёння, дык заўтра ".
Даволі часта фразеа-лагізмы ўжываюцца ў публіцыстыцы, а таксама ў навукова-папулярных і, радзей, у навуковых тэкстах: 1) Радуе, што слоўнік ідзе ў нагу з жыццём: у ім мы бачым шмат шырока-ўжывальных на сённяшні дзень слоў ("Полымя"); 2) Набытая сума ведаў аб прыродзе і грамадстве ператвараецца ў сістэму перакананняў, што рэгулююць паводзіны мала-дога чалавека, адкрываюць яму вочы на сапраўдныя духоўныя вартасці ("Настаўніцкая га-зета").
Тут далей размова пой-дзе не пра стылістычную ролю фразеалагізмаў, а пра іх коль-касць у нашай літаратурнай мове.
У 1993 г. у выдавецтве "Беларуская Энцыклапедыя" выйшаў у свет падрыхтаваны мной двухтомны "Фразеалагічны слоўнік беларускай мо-вы". У ім пададзена 5 755 фразеалагізмаў сучаснай літаратурнай мовы. Кожны з іх атрымаў трохбаковую (семантычную, граматычную і сты-лістычную) характарыстыку. Неад'емным кампанентам слоўнікавага артыкула выступае ілюстрацыйны матэрыял - прыклады-цытаты, якія даюць поўнае ўяўленне пра нарма-тыўнае функцыянаванне фразеалагізма ў маўленні.
Як сказана ў прадмове да слоўніка, ён - першая спроба стварыць даведнік, у якім выяўлена і па магчымасці поўна апісана наша фразеа-логія ў яе сучасным стане. Даецца такое азначэнне фразеалагізму: гэта ўстойлівая, узнаўляльная, не менш як двухкампанентная моўная адзінка, якая спалучаецца са словамі свабоднага ўжывання і мае цэласнае значэнне, не роўнае суме значэнняў яе кампанентаў (калі іх разглядаць на ўзроўні слоў). Кожны з выразаў, змешчаных у слоўніку, адпавядае гэтаму азначэнню.
У друку досыць часта сустракаюцца нічым не пацверджаныя звесткі пра колькасць фразеалагізмаў у сучаснай мове. Напрыклад, адзін аўтар піша, што "ў беларускай мове налічваюцца дзесяткі тысяч фразеалагізмаў"; другі сцвярджае: "фразеалагічны склад беларускай мовы - нека-лькі дзесяткаў тысяч адзінак". Яшчэ адзін аўтар лічыць, што беларуская фразеалогія "недастаткова распрацаваная" і што "ў самым вялікім на сён-няшні дзень двухтомным "Фразеалагічным слоўніку беларускай мовы" І.Я. Лепешава толькі 6 000 адзінак". Падаецца і супастаўленне: "Англо-русский фразеологи-ческий словарь" А.Куніна змяшчае 20 000 адзінак".
Тут усё залежыць ад таго, што разумець пад фразеалагізмамі. Як пісаў Ф.М. Янкоўскі, уключэнне ў фра-зеалогію выразаў тыпу смех бярэ, дамашняе заданне, працоўныя поспехі, глыбей узарэш - болей збярэш "вядзе амаль да бязмежнасці фразеалогіі". А што да англа-рускага фразеалагічнага слоўніка, дык, па-першае, у яго ўвайшлі не толькі зрашчэнні і адзінствы, якія разам са словамі высту-паюць будаўнічым матэрыялам для сказаў, але і "камунікацыйныя адзінкі - прыказкі і прымаўкі". Па-другое, не варта, напэўна, забываць і пра такі істотны фактар: у самым вялікім нашым "Слоўніку беларускай мовы" (1987) 118 тысяч слоў, а найвялікшы ў свеце лексікон - англійскі "Вялікі Оксфардскі слоўнік" - налічвае 600 тысяч слоў.
У прадмове да 1-га тома акадэмічнага "Тлумачаль-нага слоўніка беларускай мовы" (с. 13) гаворыцца, што фразеалагізмы "складаюцца з двух тыпаў адзінак: тэрміналагічных спалучэнняў і ўласна фразеалагізмаў" і што першыя (напрыклад, вуглякіслы газ, лімонная кіслата ) змяшчаюцца ў канцы слоўнікавага артыкула асобным абзацам за знакам о (кружок), а другія ("уласна фразеалагізмы") па-даюцца таксама асобным абза-цам за ромбавым знакам (?). Тут, напрыклад, у слоўнікавы артыкул воўчы (с. 508) за знак ромба трапілі: воўчы апетыт, воўчыя грыбы, воўчыя ягады, воўчая яма. Ніводнае з гэтых словазлучэнняў ніяк нельга назваць ні проста "фразеалагізмам", ні "ўласна фразеалагізмам", бо паводле гэтага ж слоўніка, воўчы апетыт - гэта "вельмі вялікі, нястрымны апетыт", воўчыя грыбы - "агульная назва неядомых грыбоў", воўчыя ягады - "чырвоныя або чорныя ягады ядавітых лясных раслін", воўчая яма - "глыбокая яма з прыманкай для лоўлі ваўкоў".
Звернемся яшчэ да двух даведнікаў: "Фразеалагічнага слоўніка мовы твораў Я.Коласа" (1993) і "Беларуска-польскага фразеалагічнага слоўніка" (Warszawa, 2000). У абодвух даведніках так званыя фразеалагічныя злучэнні, а таксама прыказкі і крылатыя выразы ды шмат які іншы нефразеалагічны матэрыял аказваюцца не за мяжой фразеалогіі, а ўключаюцца ў слоўнікі. Вось некалькі прыкладаў: насупіць бровы, цялячае захапленне, бярэ злосць, у ціхай вадзе чэрці водзяцца, як бугай на прадвесні, ткаць карону зала-тую, двуногі звер; адклад не ідзе ў лад, жывая вага, забойная вага, абвяшчаць вайну, насценная газета, адкрытае галасаванне, ганаровая гра-мата, будзь гатоў! і г.д. У другім з гэтых даведнікаў пад "апорным кампанентам" сонца змешчана 7 адзінак, 4 з іх - прыказкі: Загляне сонца і ў наша аконца; Пакуль сонца ўзыдзе, раса вочы выесць; Няма нічога новага пад сонцам (месяцам); І на сонцы ёсць плямы.
У такім выпадку фра-зеалогію ператвараюць у звалачны пункт.
Яшчэ адзін прыклад - з рускай фразеаграфіі. Выдадзены ў 1967 г. і пасля тройчы перавыдадзены "Фразеалагічны слоўнік рускай мовы" (пад рэдакцыяй А.І.Малаткова) апісвае крыху больш за 4 000 фразеалагізмаў. А ў 1995 г. А.І.Фёдараў (адзін з чатырох складальнікаў папярэдняга даведніка) апублікаваў у Навасібірску двухтомны "Фразе-алагічны слоўнік рускай літаратурнай мовы". Тут ужо, як сказана ў анатацыі, "больш за 12 000 фразеалагічных адзінак". Аднак сюды ўключаны не толькі, як называе аўтар, "ідыёмы", але і "фразеалагіч-ныя спалучэнні", а "таксама іншыя ўстойлівыя словазлучэнні, семантыка якіх мае патрэбу ў вытлумачэнні". Калі ў першым слоўніку не было ніводнага выразу з кампанен-там ангел , то ў другім іх аж 8: ангел без крылышек, ангел во плоти, ангел души моей, ангел непорочный, ангел-хранитель, падший ангел, тихий ангел пролетел . У першым даведні-ку змяшчаліся пад граматычна галоўным кампанентам дом 4 адзінкі, у другім - іх 24, у тым ліку, напрыклад, такія: воспи-тательный дом, дом свида-ния, инвалидный дом, картёжный дом, сиротский дом і г.д. Цяжка знайсці што-небудзь фразеалагічнае ў гэтых слова-злучэннях.
Адзін з рэцэнзентаў майго ФСБМ папракае мяне за тое, што не ўключыў у даведнік "шырокаўжывальныя ў сучаснай беларускай агульнана-роднай гутарковай мове фра-зеалагізмы" (Наша слова. 1994. № 13). Называюцца і больш як 50 такіх "няўключаных" выразаў: ад зубоў адскочыць, ані баліць ані свярбіць, доўбняй не заб'еш, на возе і пад возам, ні ў плот ні ў гарод, ні ў пень ні ў калоду, пень маляваны і г.д. Але ўсе гэтыя і іншыя прыклады ўзяты рэцэнзентам з майго дыферэнцыяльнага слоўніка "З народнай фразеалогіі" (Мінск, 1991), дзе падаюцца выразы, якія не апісваліся ні ў нарматыўных слоўніках беларускай літаратурнай мовы, ні ў даведніках беларускай дыя-лектнай фразеалагіі і, такім чынам, належаць да фразеалагічнай нерушы. Яны не могуць быць уключаны ў фразеала-гічны слоўнік літаратурнай мовы да таго часу, пакуль не паявяцца хоць бы адзінкавыя пацвярджэнні іх ужывання ў мастацкіх, публіцыстычных і іншых беларускіх тэкстах.
Амаль аналагічны па-прок знаходзім і ў яшчэ адной рэцэнзіі на ФСБМ, змешчанай у часопісе "Полымя" (1995. № 2). Яе аўтар хацеў бы бачыць у двухтомніку "нямала цікавых сваіх, "незалежных" фразеалагізмаў, накшталт: цераз казу руку падаваць, вясна вочы крадзе, аж нос упрысядкі ходзіць , шкадуе, што "ў слоў-нік не трапіла вельмі шмат цудоўных устойлівых выразаў жывой беларускай мовы, сабраных яшчэ М.Федароўскім, І.Насовічам, Я.Станкевічам ды іншымі слыннымі фалькла-рыстамі і мовазнаўцамі".
Нельга, аднак, блытаць паняцці "літаратурная мова" і "нацыянальная мова" (або "жывая народная мова"). Тлумачальныя слоўнікі фразеалагізмаў (як і слоў) літаратурнай мовы складаюцца толькі на аснове фактычнага матэрыялу, сабранага пераважна з мастацкай і публіцыстычнай літаратуры. Менавіта на такой матэрыяльнай аснове і ствараўся ФСБМ. У ім выяўлена і, як ужо адзначалася вышэй, па магчымасці поўна апісана фразеалогія літаратурнай мовы на сучасным этапе яе існавання.
Зразумела, што фразеалагічны склад нашай мовы, нягледзячы на крайне неспрыяльныя ўмовы для яе функцыянавання і развіцця, увесь час папаўняецца. І я пастаянна пры чытанні беларускіх кніг, часопісаў, газет шукаю новыя выразы і час ад часу знаходжу іх. За апошнія 13 гадоў (пасля выхаду ФСБМ) такіх выразаў сабралася больш як 600. Прычым ужыванне амаль кожнага з іх у сучаснай літаратурнай мове пацвярджаецца не менш чым двума прыкладамі з твораў не аднаго, а розных аўтараў. Гэта ў пэўнай меры дае падставу лічыць, што перад намі не індывідуальна-аўтарская разгорнутая метафара, а фразеалагізм, няхай сабе іншы раз яшчэ і не агульнаўжы-вальны. Напрыклад: выціраць ногі (аб каго), перакрываць кісларод (каму), вышэй вушэй (чаго), вадзіць казу, зайцы поле гнояць (у каго, каму), з пекла родам , уставаць з каленяў, шылам хлеб есці .
Частка гэтых выразаў была апублікавана мною ў часопісе "Роднае слова", у газеце "Наша слова" (№ 10, 11 за 2006 г.). Іншыя змешчаны ў асобным даведніку, выдадзеным у Гродзенскім універсі-тэце. Іншых публікацый з апісаннем фразеалагізмаў літа-ратурнай мовы няма ў нашай рэспубліцы. Такім чынам, усяго на сённяшні дзень іх каля 6 500.
Відаць, ёсць падставы да гэтай лічбы дадаць яшчэ прыкладна 1200 тых дзеяслоўных фразеалагізмаў, для якіх характэрны суадносныя формы незакончанага і закончанага трывання, напрыклад: адсейваць зерне ад паловы і адсеяць зерне ад паловы; браць сябе ў рукі і ўзяць сябе ў рукі; ісці на павадку і пайсці на павадку; класціся на плечы і легчы на плечы; рабіць з мухі слана і зрабіць з мухі слана; садзіцца ў галёш і сесці ў галёш; цягнуць за вушы і выцягнуць за вушы.
Дарэчы, ва ўсіх тлумачальных слоўніках пры апісанні дзеясловаў, якія маюць суад-носную трывальную пару. Кожная форма закончанага і незакончанага трывання падаецца асобна, на сваім алфавітным месцы і ўваходзіць у агульны падлік слоў, змешчаных у даведніку.
Іван Лепешаў.
Надзея памірае апошняй...
На Дзяржыншчыне (Койданаўшчыне), як і ва ўсёй Беларусі, становішча беларускай мовы - мовы карэннай нацыі, у наш час знаходзіцца ў незайдросным становішчы. Віна ў гэтым не толькі цяперашніх уладаў. Ужо больш за 200 гадоў праводзімая царскімі расійскімі, затым бальшавіцкімі ўладамі татальная русіфікацыя беларускага народу паклала свой адбітак на сённяшнюю сітуацыю ў краіне з беларускай мовай. Расійскія ўлады ўвесь час не жадалі прызнаваць нас самастойнай нацыяй, а тэрыторыю Беларусі лічылі сваім Паўночна-Заходнім Краем. Заходняя суседка - Польшча, таксама лічыла землі Беларусі сваімі ўсходнімі крэсамі, а беларускую мову - моваю хамаў, быдла. На працягу гэтых двух стагоддзяў тысячы сумленных беларусаў - змагароў за свабоду і незалежнасць Беларусі, былі кінуты ў турмы, адбывалі катаргу на абсягах расійскай Сібіры, былі пакараны смерццю Дастаткова ўспомніць лёс паўстанцаў 1863-64 гг. пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага, 170-годдзе з дня нараджэння якога адсвяткуе ў пачатку лютага свядомая Беларусь.
У сваім вершы з Віленскай турмы, прысвечаным нарачонай Марыі Ямант, К. Каліноўскі звяртаецца і да беларускага народа, жадае яму свабоды і шчасця:
"Бывай здаровы, мужыцкі Народзе!
Жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе
І часам спамяні пра Яську свайго,
Што згінуў за праўду для дабра твайго"
Злосны вораг беларускага народа Мураўёў - вешальнік і яго паплечнікі жорстка пакаралі К. Каліноўскага. У сакавіку 1864 года ён быў павешаны на гандлёвай плошчы Лукішкі ў Вільні, нарачоная Марыя Ямант з сям'ёй былі высланы ў Сібір, шмат удзельнікаў паўстання былі пакараны катаргай, смерцю.
Напярэдадні абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, 90-годдзе якой будзе адзначацца 25 сакавіка, палякі з аднаго боку, рускія (бальшавікі) - з другога, імкнуліся даказаць, што беларускія землі - гэта іх тэрыторыя. Намеры гэтых "дабразычліўцаў" яскрава выкрыў у сваім вершы "Сваякі" наш пясняр Янка Купала, які пісаў:
"Раз абселі беларуса маскалі ды ляхі,
І давай яму сваяцтва тыкаці з-пад пахі:
-Ты мой ісціны дружочак! -
маскалёк бармача;
-Ты мой хрэснік, мой сыночак! -
юда-лях саноча."
Янка Купала ў гэтым сваім вершы за-клікаў беларусаў не верыць ні тым, ні другім, а будаваць сваю незалежную краіну.
Вельмі добрыя словы пра лёс нашай Беларусі, пра нашу матчыну мову гучаць у вершах земляка, ураджэнца Койданаўшчыны, гісторыка, публіцыста, паэта Міколы Ерма-ловіча.
Ужо які раз перачытваю яго вершы і не перастаю захапляцца імі! Было б вельмі цудоўна выдаць яго вершы асобнай кніжкай! Магчыма, за кошт дабраахвотных узносаў.
Якой павагай, гордасцю за змагароў незалежнасці Беларусі прасякнуты яго словы ў вершы
"Кастусь Каліноўскі":
"Паўстаў край жывой грамадою
І ідзе з Каліноўскім упярод.
Народ нараджае герояў -
Героі ўзраждаюць народ!"
Ганьбай гучаць у адрас расійскіх шавіністаў, якія не прызнаюць Беларусь і беларускую мову, радкі ў вершы "Водпаведзь":
"Вы нас бязбожна абкрадалі
Ці то ў стары час, ці то ў навы:
Вы дастаеўскіх у нас бралі,
А нам давалі мураўёвых"
Паэт мае рацыю. Неяк у даведкіку, выдадзеным у Расіі, я знайшоў, што "рускі мастак Марк Шагал нарадзіўся ў рускім горадзе Віцебску, а ў іншай кнізе, пра тое, што сусветна вядомы амерыканскі пісьменнік - фантаст А. Азімаў нарадзіўся ў Расіі, хаця ўсім вядома, што ён ураджэнец Мсціслаўшчыны. А колькі існуе іншых прыкладаў!
У 1918 годзе, як я ўжо згадваў, існаваў гістарычны шанец узнікнення незалежнай еўрапейскай дэмакратычнай Беларусі.
Але расійскія бальшавікі і іх паплечнікі на месцах-мясніковы, кнорыны, берсаны ды іншая навала не далі здзейсніцца запаветнай мары беларусаў. На вялікі сорам і ў наш час вуліцы ў Менску носяць іх імёны.
Кароткі тэрмін для адраджэння беларускай мовы існаваў у сярэдзіне 20-х гадоў мінулага стагоддзя. У тыя часы і на Койда-наўшчыне справаводства, навучанне ў навучальных установах пераводзілася на беларускую мову.
У тыя ж часы вядомы беларускі вучоны, грамадскі дзеяч Язэп Лёсік і яго брат Антон, - родныя дзядзькі Якуба Коласа, вучылі беларускай мове партыйных работнікаў Койданаўскага РК КП(б) Б і райвыканкаму. Потым яны выкладалі родную мову і літаратуру ў школе вёскі Баравое, што на Койданаўшчыне.
На вялікі жаль, перыяд беларусізацыі на Беларусі хутка скончыўся, а Язэп Лёсік, як і тысячы беларускіх пісьменнікаў, грамадскіх дзеячоў, навукоўцаў, святароў былі сасланыя у ГУЛАГ і, пакараныя смерццю, сталі ахвярамі сталінска-бальшавіцкага тэрору.
У г. Дзяржынску (б. Койданаве) на працягу дзесяцігоддзяў назва "беларуская" замацавалася за сярэдняй школай № 1 (з 2004 г - гімназія № 1), якая нядаўна адсвяткавала сваё 100-годдзе. З 1999 г. на базе сярэдняй школы №3 узнікла Дзяржаўная беларуская гімназія з выкладаннем на беларускай мове. Зараз у гэтых гімназіях, як і ў іншых школах горада - выкладанне рускамоўнае. Высакародную справу зберажэння беларускай мовы выкон-ваюць толькі выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры, а таксама цэнтральная раённая бібліятэка г. Дзяржынска. Гонар ім і павага!
У навейшай гісторыі Беларусі ёсць свае героі і антыгероі. Сярод апошніх успамінаецца былы высокапастаўленны чыноўнік Іван Ціцянкоў. Многія не забылі, як некалі ён ірваў у шматкі і таптаў нагамі святы сімвал Беларусі - гістарычны бел-чырвона-белы сцяг. Гэтая падзея паказвалася і па тэлебачанні.
Неяк у чаканні электрацягніка я затры-маўся на цэнтральным чыгуначным вакзале г. Менска. У мяне было жаданне купіць для сваёй унучкі кніжку казак на беларускай мове. Ні ў адным кніжным шапіку вакзала я не знайшоў патрэбнай - усе казкі толькі на рускай мове. І гэта - на вакзале, візітнай картачцы Беларусі !?
Пачынаеш размаўляць на беларускай мове - у суразмоўцы пытанне: "Ты, відаць, бэнээфавец?", што азначае, па-ягонаму разуменню, вораг, здраднік. І гэта на роднай зямлі? Ці ёсць у свеце яшчэ такая краіна з такімі адносінамі да роднай мовы? Дзе яна? Пакажыце мне яе на глобусе. Гэтая краіна адзіная ў свеце - Беларусь.
Вось такія вынікі русіфікацыі, паланізацыі, двухмоўя!
Некалі ў анкеце - споведзі сумленне беларускай нацыі, народны пісьменнік Беларусі: Васіль Быкаў на пытанне: "Якой Вы бачыце Беларусь праз ....?" адказаў: "Тою самаю, што і сёння, калі не горшай..."
Магчыма, нам, якія жывуць сёння, бачаць сёняшнюю сітуацыю, здаецца, што наш выдатны суайчыннік меў рацыю. Яно так. Але, як кажуць, надзея памірае апошняй.
Застаецца спадзявацца, што ў недалёкай будучыні Беларусь ператворыцца ў цывілізаваную, дэмакратычную, сапраўды незалежную краіну. Такую, якую заклікаў будаваць Янка Купала ў сваім вершы "Маладая Беларусь":
"Занімай, Беларусь, маладая мая,
свой пачэсны пасад між народамі !"
Дасягненне гэтых мэт залежыць, у пер-шую чаргу ад нашай цудоўнай моладзі, ад усіх свядомых людзей розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў. І хочацца закончыць артыкул дэвізам, аўтарам якога з'яўляецца І. Лялявель, і якім карысталіся К. Каліноўскі і яго сябры:
"За нашу і вашу свабоду !"
Лявон Целеш, г. Дзяржынск.
Жыццё не для "галачкі"
Адразу прашу прабачэння за такі ў нечым можа і лабавы загаловак. Але і насамрэч, надта ж у нас ужо ўсяго многа, а не толькі экскурсій, робіцца і праводзіцца менавіта толькі для "галачкі", што мы ўжо неяк і прывыклі ці што, да ўсёй гэтай казёншчыны, фармалізму, паказухі і быццам не заўважаем яе, не абураемся, а моўчкі, як тая жывёліна жвачку, перажоўваем... Так і жывём, а дакладней існуем, быццам таксама ўсяго для той жа "галачкі", каб у дакладахсправаздачах прамоўцаўкіроўцаў можна было адзначаць, што ў сярэднім наш жыццёвы ўзровень, пражытачны мінімум, зарплата, пенсіі і ўсё іншае нармальныя. Словам поўны ажур... Нават вышэйшыя чым недзе там і там...
Я гэты, як магчыма каму падасцца незвычайны ўступ зрабіў таму, каб сцвердзіць далей, што гладкасць, фармалізм і той самы фальшывы ажур зусім яшчэ не норма нашага жыцця, што ён яшчэ не захіснуў, не затапіў літаратульна ўсе куточкі нашай душы і розуму. Нярэдка ў нашай стракатай рэчаіснасці на паверхню прабіваецца і ісціна, не паказная сапраўднасць, рэальная карціна жыцця, а не статыстычная, парадная... Няхай гэта праяўляецца і неабавязкова ў вялікім, але і ў малым, як у нашым выпадку ў правядзенні той жа экскурсіі, з якімі ў нашым музеі Васіля Быкава ў Гародні апошнім часам двойчы пабывалі вучні першай гарадзенскай гімназіі са сваім педагогам Віталем Рыгоравічам Карнелюком.
Адметным у гэтых двух наведваннях музея гімназістамі, а гэта былі старшакласнікі, было тое, што яны праявілі цікавасць не толькі да экспазіцыі і ўсяго таго, што сабрана ў музеі за гэтыя тры гады яго існавання, але і да таго, што і сёння можна паслухаць і паглядзець Быкава па відэазапісу, і якія з яго пазнейшых твораў знайсці пачытаць. Такі глыбокі і сучасны падыход да постаці народнага пісьменніка сведчыў якраз аб нефармальнай, а сапраўднай шчырай зацікаўленасці школьнай моладзі жыццём і творчасцю нашага вялікага земляка, Беларуса.
Разам з гэтым гімназістаў Гародні цікавіла і тое, як нарадзіўся музей Васіля Быкава ў аб'яднанні ветэранаў, як за трычатыры няпоўныя гады сабралі гэтулькі матэрыялаў і чаму музей такога вялікага чалавека месціцца ў адным невялікім покойчыку...?
Вядома, не на ўсе гэтыя пытанні можна было даць просты і адназначны адказ. Але ва ўсім гэтым, як на далоні, відаць быў непрыхаваны шчыры інтарэс дзяцей да постаці Быкава і ўвекавечання яго памяці. I трэба было бачыць як заіскрыліся іх вочкі і сталі засяроджанымі твары, калі арганізатар музея, сам ветэран і інвалід вайны, калісьці малагадовы вязень аднаго са сталінскіх лагераў Мікалай Аляксандравіч Мельнікаў распавёў пра сваё лагернае дзяцінства і гады вайны, праўду якой ніхто так не раскрыў у сваіх творах, як Быкаў...
Не дзіўна, што напрыканцы выступу ўсхваляваныя ўдзельнікі экскурсіі запрасілі Мікалая Аляксандравіча прыехаць на сустрэчу да іх у гімназію і больш падрабязна падзяліцца сваімі ўспамінамі пра сваё жудаснае катаржнае дзяцінства і апаленую вайной маладосць. Запрашэнне ён прыняў з задавальненнем.
На гэтым я мог бы паставіць і кропку. Але напрыканцы размовы, калі пайшлі пытанні і адказы, мяне ўразіла і некалькі нават здзівіла тое, якой была эмацыйная душэўная рэакцыя юных слухачоў. Адна з дзяўчынак дык літаральна пачала выціраць слёзы з вачэй, і, каб не расплакацца зусім, і не бачылі гэтага іншыя, выйшла на калідор...
Назіраючы такое сам над многім задумваешся, многае пераасэнсоўваеш і пачынаеш неяк больш верыць маладым. Дзівакідзяды дык гэта ж добра, калі ў нас такая моладзь расце, такая змена, якая неабыякавая да нашай мінуўшчыны, да гісторыі краіны, да горкіх лёсаў сваіх, бацькоў і дзядоў...
Значыць і экскурсія гэтая адбылася ў музеі не для "галачкі, хоць можа нехта і паставіць яе ў плане выхаваўчай і патрыятычнай працы. Але галоўнае тое, што яна пакінула глыбокі след не ў плане, а ў свядомасці і ў сэрцах нашых маладых сучаснікаў.
Аляксей Дземідовіч, Гародня.
Варушыце языкамі!
У трыста сорак пяты раз пераканалася ў тым, што людзі - гэта самае цікавае, што ёсць на Зямлі.
У ТБМ даведаася аб тым, што беларускую мову жадаюць выключыць са спісу абавязковых дысцыплін у ВНУ і вырашыла ўзяць сабе крыху бланкаў, каб сабраць подпісы ў сваім універсітэце супраць гэтага сумнага глупства.
Здаецца, журналісты - тыя самыя людзі, хто больш за ўсіх павінен усведамляць важнасць роднага слова і рабіць усё дзеля яго прасоўвання ў грамадстве. Але, насамрэч, адказы некаторых студэнтаў мяне не тое, каб здзівілі, а, нават, збянтэжылі.
А гэта ўсё будзе неяк уплываць на залік па беларускай мове?
Выкладчыкі даведаюцца аб тым, што я пакінуў свой подпіс?
Ты што, глупства нейкае! Не можа быць такога, каб не вывучалі дзяржаўную мову! Хопіць мне казкі баіць, не буду падпісваць!
Ой, ідзі адсюль! Зноўку са сваімі БНФ-цамі нешта выдумляеце! Потым толькі смяецца ўсе разам будзеце!.
Давай сюды гэтую паперку, падпішу, бо яны для футбола нічога карыскага не робяць.
"Пасадзюць" усіх! Яшчэ і адрэсу трэба пакінуць? Прыйдуць яшчэ потым, каб за краты кінуць...
Вось такія прагучалі адказы. Нехта з сапраўдным здзіўленнем усведамляў магчымасць адсутнасці параў беларускай мовы. Няхай і казалі, што "нядобра валодаюць ёю, але ўсё роўна жадаюць вывучаць, а некаторым гэта усё абыякава, ці яны нават радаваліся магчымасці скарачэння прадметнага спісу.
Ці ведаеце вы пачуццё, калі ў роце шмат часу не варушылі языком, не глыталі сліну ды і ўвогуле забываліся аб існаванні гэтага самага рота, а потым, нечакана для сябе, пачыналі ўсведамляць, што там усё ссохлася, зніякавела ды абязводзілася?...
Варушыце языкамі, даражэнькія!
Віка ЛЯНДРА, Менск
Пабачыў свет першы нумар газеты «Наша культура» - штотыднёвага выдання культурніцкіх камісіяў ГА БНФ "Адраджэньне" і Моладзі БНФ.
Агляд апошніх імпрэзаў, што адбыліся ў сядзібе БНФ, развагі Сержука СокалаваВоюша наконт "прыроды трасянкі" і ёйнага ўжывання ў творчасці беларускіх музыкаў, артыкул Вацлава Паспалітага да гадавіны з дня нараджэння Сяргея Палуяна складаюць змест дэбютнага выпуску новай культурніцкай газеты.
«Наша культура» плануе выдавацца раз на тыдзень. Галоўная тэма фронтаўскае і каляфронтаўскае культурнае жыццё, кажа галоўны рэдактар Адам Птушка:
"Днямі спыніла свой выхад "Музычная газэта"адно з апошніх выданняў такога кірунку, мы лічам гэта негатывам і таму пачалі выдаваць сваю газету "Наша культура". У газеце мы будзем асвятляць культурніцкія імпрэзы, якія адбываюцца на Сядзібе БНФ, будзем пісаць на гістарычныя тэмы, шмат месца зойме інфармацыя пра гісторыю БНР і БНФ", - кажа Адам Птушка.
Недзе руйнуюць, а недзе будуюць
Аднаўленне Магілёўскай ратушы ~ помніка архітэктуры XVII-XVIII стагоддзяў плануецца завяршыць да Дня горада - 28 чэрвеня 2008 года. Аб гэтым у інтэрвію БЕЛАПАН паведаміў намеснік начальніка ідэалагічнага аддзела Магілёўскага гарвыканкаму Ўладзімір Цярэшчанка
Па яго словах, работы па дакладным узнаўленні аблічча будынка на яго ранейшых падмурках магілёўскае ААТ "Прамжылбуд" ажыццяўляе з лета мінулага года. Навуковым кіраўніком праекту аднаўлення помніка дойлідства з'яўляецца дырэктар менскага ТАА "Цэнтр рэгенерацыі гісторыка-культурных ландшафтаў і гістарычных тэрыторый" Аляксандр Кропатаў. Ён распрацаваў праект узнаўлення ратушы па матэрыялах археала-гічных раскопак і гістарычных даследаванняў.
У канцы XVII стагоддзі ратуша ўяўляла сабой цаглянае двухпавярховы, прастакутны ў плане будынак памерам 28 на 10,5 метраў з васьміграннай пяціяруснай вежай у цэнтры галоўнага фасада будынка. Прычым вежа вышынёй 38 метраў, збудаваная ў 1692 годзе майстрам Ігнатам з талакой, стала вертыкальнай дамінантай горада. Вежа, упрыгожаная балконам з металічным кратамі і вялікімі гадзіннікамі, завяршалася кантаваным купалам са спічаком. У аконныя праёмы вежы былі ўстаўленыя вытанчаныя алавяныя рамы з невялікімі авальнымі шыбамі. Ратуша была пакрытая плоскай чырвонай чарапіцай, упрыгожаная пазалочанымі флюгерамі на франтоне, даху ганка і спічаку вежы. У 1773 годзе будынак быў перабудавана ў стылі класіцызму, а яго дах пакрыты бляхай. У гады Другой Сусветнай вайны ратуша моцна пацярпела, а ў 1957 была знесеная.
У інтэрвію БЕЛАПАН кандыдат гістарычных навук Алег Трусаў, які праводзіў археалагічныя раскопкі на месцы Магілёўскай ратушы, паведаміў, што яна з'яўляецца самым вялікім і прыгожым будынкам такога тыпу ў краіне. Па яго словах, аднаўленне ратушы будзе спрыяць адраджэнню гістарычнага цэнтра Магілёва, аднаўленню яго старадаўняга сілуэту. "Пасля таго, як будынак ратушы ізноў зойме сваё месца на Савецкім пляцы горада, можна ставіць пытанне аб аднаўленні Магілёўскага Багаяўленскага кляштара, які стаяў побач - аднаго з найбуйных у Беларусі. Гэты ўнікальны помнік дойлідства, збудаваны ў XVII стагоддзі ў стылі ранняга барока, быў разбураны ў перыяд Другой Сусветнай вайны", ~ сказаў навуковец.
Марат ГАРАВЫ, БЕЛАПАН. Здымкі Андрэя Дзюбайлы
Каляндар святаў, прысвяткаў, абрадаў ды прыкметаў ад Юрыя Гіля
(Працяг. Пачатак у папярэднім нумары.)
САКАВІК
Часам снегам сее, а часам сонцам грэе.
Першы месяц вясны, для якога характэрна яркае сонца, няўстойлівае надвор'е (то прыпякае, то марозіць), і першыя праявы абуджэння і жыцця прыроды. Сапраўды, у сакавіку прыкметна скараціліся ночы. Сонейка глядзіць ласкава і прыветліва. Птушкі абвяшчаюць наваколле аб надыходзе вясны і нездарма ў народзе гавораць:"Сакавік, жаўрукоў гукае" яшчэ дада-юць што ён "дрэвам сок пускае" і таму носіць такую назву.
Першы прысвятак гэтага месяца ў праваслаўных:
2-га сакавіка , прысвечаны Фёдару Цірону, заступніку ад зладзеяў.
4-га сакавіка ў католікаў святы Казімір. У народзе кажуць, што на яго зіма ўжо памірае. А таксама на "Казімера дзень і ноч умера", гэта зна-чыць, што набліжаецца час веснавога раўнадзенства.
У Вільні гэта свята асаблівае - тут праводзяцца шматдзённыя "Казюковы кірмашы", дзе можна набыць розныя рэчы сялянскага ўжытку, а таксама знакамітыя вілен-скія вербы (пальмы), якія вырабляюцца ўмельцамі толькі на Віленшчыне і з'яўляюцца мастацтвам. Гэтая традыцыя працягваецца да нашых дзён, Святы Казімір з'яўляецца апекуном Літвы і Беларусі а так-сама моладзі.
... Працягваецца Мас-лены тыдзень, які пачынаецца ў праваслаўных 27 лютага. Даўняя свята заканчэння зімы прыстасована царквой да апошняга тыдня перад Вялікад-нем. Елі ўсё малочнае. Абрадавыя стравы - бліны ды аладкі, белы сыр, сырніца, масла. жанчыны апраналі хусткі з доўгімі махрамі, каб доўгі вырас лён. А мужчыны качалі калоду на вуліцы. Гэта азначала "цягаць, вешаць калодку". З гэтай жа мэтай валачыліся па вёсцы - насілі пудзіла Масленіцы, якое ў канцы свята спальвалі, бо было яно ўвасабленнем халоднай і злой зімы, з якой развітваліся. Усе каталіся на конях, на санках з горак. Гушкаліся на гарэлях. Унукі вазілі на Масленіцу на вёсцы бабку павітуху, якая іх "бабіла", г.зн. пры нараджэнні іх адразалі пуп; частавалі яе.
У нядзелю - у апошні дзень Масленніцы - "Гуканне", г.зн. гукалі вясну: у адным краі з караваем, у іншых - з птушачкамі, выходзілі на больш высокія мейсцы, дзе ўжо з'явіліся першыя праталіны, прыгрэтыя сонцам. Вадзілі карагоды, спявалі веснавыя песні.
9-га сакавіка - Пер-шая і другая знаходкі ("Обретения" галавы Іана Прадцечы.) "Усе з галавою, а Янка дык не." "Янкавай галавы баіцца зіма." Народная назва "Паўраценне".
Далей "40 пакутнікаў", з іх Прыска. ("На святога Прыску праб'е лёд і пліска").
"Валосы альбо Улас (Уласій), - прысвятак.
11-га сакавіка - называлі ў народзе Зборная, альбо Зборавая; селянін рыхтаваўся ўжо да першага выезду ў поле.
12-га сакавіка - у католікаў Рыгор, пра які ка-жуць "На святога Рыгора ідуць рэкі ў мора".
13- га сакавіка - у праваслаўных Васіль, пра якога кажуць, што ён "Капельнік", калі ў гэты дзень ідзе дождж, то будзе мокрае лета.
Гэты дзень яшчэ і дзень Марыны. У Дзень Васіля і Марыны можна было прасці толькі тую воўну, якую слініць не трэба. Прасці лён і пяньку нельга ў гэты дзень, таму што, маўляў, можна "адслініць замураваную зіму", у выніку чаго зноў надыдуць зімовыя халады.
14-га сакавіка - па старым стылі першы дзень вясны. Пачатак у праваслаўных Вялікага посту. У гэты дзень прыпадае прысвятак Аўдакея - або Аўдоцця Вясноўка.
19-га сакавіка - у католікаў Дзень Юзафа (Язэпа). Даўней гэты дзень, напрыклад, на Віленшчыне звя-звалі з прылётам Бусла (Ба-цяна). Наконт гэтага дня ў народзе казалі: "Як Язэп кіўне барадою, дык зіма ўцякае ўніз галавою". Яснае надвор'е ў гэты дзень прыносіла спадзяванне на добры ўраджай. Гэты дзень прыпадае на перыяд Паста Вялікоднага, на які за-бараняліся шлюбныя вяселлі, а калі гэта часам здаралася, то ў народзе гаварылі: "Святы Язэп сярод посту шлюб дае толькі прахвосту".
21- га сакавіка - Дзень святога Бенядыкта ў католікаў. У гэты дзень у 1840 г. у фальварку Свіраны, што на Віленшчыне нарадзіўся будучы класік беларускай літаратуры Францішак Багушэвіч. А хрысцілі яго ў Ру-койнскім касцёле і далі яму яшчэ імя Бенядыкт. Кожнаму свядомаму беларусу імя Францішак Бенядыкт Багушэвіч - святое. У Свіранах сіламі сяброў ТБМ (кір. Ю. Гіль) створаны ў гонар паэта Мемарыял. У 2005 г. пісьменнік Ул. Содаль выдаў сваю кніжку "Святы той куточак фальварак Свіраны А ў Вільні па вул. Арклю (Конская) на будынку пад № 20 будзе ўстаноўлена шыльда ў гонар Паэта.
Імя святой Аўдакіі (Яўдокі) нярэдка ў народзе гучала таксама і ў мужчынскай форме: "Аўдакей". Радок з валочобнай песні быццам падцвярджае беларускую назву першага вясновага месяца: "Святы Аўдакей сокі збіраець". Да гэтага тэрміну, як правіла, сыходзіў снег, нярэдкім быў і галалёд, таму і зазначалі ў прыказцы: "На Яўдокі голы бокі". Таксама казалі, калі ў гэты дзень "сонца добра све-ціць і вол нап'ецца з-пад страхі, то вясна будзе добрая". Таксама і так гаворылі: "Калі на Аўдакея курыца з-пад страхі нап'ецца, то на Дабравешчанне - вол нап'ецца".
Розным сваім надвор'ем Аўдакея варажыла і неаднолькавыя прагнозы на будучае: цёплы дзень - цёплую вясну, і лета і асабліва ўдалы сенакос; дождж - ураджай на жыта; туман- на стручковыя расліны. Мароз - гразіў прымарозіць грэчку ў час яе цвіцення; рэдкія для гэтай пары завірухі, мацеліцы прадказвалі холад на ўвесь год. Дзень Аўдакеі надта не выдзяляўся у афіцыйным календары. Але сярод сялян меў рытуальныя правілы. Відаць, гэтая святая ў іх уяўленні нейкім чынам спрыяла кабетам. Таму і вымагала ў гэты дзень ад іх пэўных абмежаванняў у дзеяннях: ім нельга было прасці, а дазваля-лася толькі готовыя ніткі сукаць, рэзаць жа можна было толькі тымі нажніцамі, якімі стрыглі авечак. Мужчынам на Аўдакею дазволялася рабіць усё. Вельмі рэдка ў якіх мясцінах не працавалі зусім, каб не прагнявіць пакутніцу, якая нібыта "дзержа ў руцэ лета". У некаторых вёсках у гэты дзень праводзілі гуканне вяс-ны.
15-га сакавіка - Дзень Фядота; мяцеліца ў гэты дзень надавала чалавеку знак на няўдалы сенакос улетку: "На Хвядота занос - усё сена знясе".
17-га сакавіка - Дзень Герасіма, гракоўніка. Дзень прылёту гракоў. "Грак пры-ляцеў - зіму расдзёўб безпа-варотна".
20-21-га сакавіка - дзень астранамічнага веснавога раўнадзенства.
22-га сакавіка - Саракі, лічылася, што ў гэты дзень прылятае 40-выраяў (у рэлігіі - 40 пакутнікаў). Выпякалі з мукі 40 жаваранкаў для дзяцей альбо 40 піражкоў. Гушкаліся на арэлях. Лічылася, што сарока пачынае віць гняздо і прыносіць 40 дубчыкаў, але чакаецца яшчэ 40 марозаў. Калі на Сарокі здараўся мароз, то меркавалі, што пасля яго будзе столькі маразоў.
Раніцай перад усходам сонца хлопчыкі стараліся пера-кінуць цераз страху 40 трэсак - калі гэта ўдасца, то ўлетку добра будуць знаходзіцца птушыныя гнёзды. Свае звычаі былі і ў дзяўчат: яны пера-ломвалі 40 дошчачак і перары-валі 40 вяровачак і шнуркоў. Гэта азначала наблізіць надыход цяпла, абудзіць ад зімовага сну прыроду. "На Сарокі дрэвы адпушчаюцца", "На Сарокі прыляцелі з-за мора птахі", - так гаварылі ў народзе і ўдакладнялі, што "прылятае 40 жаўранкаў". Надвор'е на Сарокі таксама прыцягвала ўвагу чалавека: калі ад Грамніц да Саракоў не ішлі дажджы і непсаваася дарога, то летам чакалася засуха. А калі ў гэты дзень на стрэхах ляжаў снег, то на Дабравешчанне снег будзе пакрываць усю зямлю, а на Юр'я - асобныя мясціны. На Сарокі дзяўчаты гукалі вясну.
25-га сакавіка - Звеставанне ў католікаў - Вялікае Свята (Дабравешчанне). У народзе гавораць, што ў гэты дзень нават птушка гнязда не ўе, і ў гэты дзень прылятае Бусел. Бацян ці Бусел - прыгожая, велічная птушка, яна адна з сімвалаў Беларусі. У пісьменніка Ул. Караткевіча ёсць цікавая кніжка "Зямля пад белымі крыламі" - гэта яна натхняе да любові. да роднай зямлі Беларусі, куды прылятаюць буслы з выраю. Пад іхні прылёт вельмі добра думаецца пра родны кут, свой засценак Вашунова і Засцянковаю хатку, дзе цяпер месціцца створаны сіламі ТБМ гіст. этнаграфічны музей, на страсе хаты ўстаноў-лена буслянка, а ля самой хаты "помнік Буслу", з надзеяй, што буслы прынясуць людзям спакой і шчасце, незалежнасць і свабоду. "Бусел на хаце - мір на зямлі", - такі лейтматыў "Засцянковай Хаткі" у Вашу-нове.
Свой вершык я назваў "Звеставанне" у гонар гэтага хрысціянскага свята:
Гняздо Бусла
над стрэшкай роднай хаткі;
Сімвал добра
і весці Боскай Маткі.
25-ы дзень сакавіка, -
Звеставанне!
Пара надзеі, веры і кахання.
Бацян не толькі весці носіць,
Ён дзяцей і мір
у сям'ю прыносіць.
Калі ўсе мы нешта важым,
Тады у голас:
" Мір", -мы скажам.
А я скажу сваёй тут маці:
"Мір на зямлі - бацян на хаце!"
... Вясна прыйшла.
Буслы прыляцелі,
Мы ўсе чакалі,
мы ўсе так хацелі.
25-га сакавіка - Дзень абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэта адбы-лося ў 1918 годзе. Гэта Дзень Волі пад бел-чырвоны-белым сцягам, гербам "Пагоня" і гімнам "Мы выйдзем шчыльнымі радамі".
25-га сакавіка - Рыгор у праваслаўных, пра які ў народнай песні гаворыцца: "А святы Рыгор спусціў ваду з гор, ваду ў зямлю, а з зямлі траву".
"На Рыгора зіма ідзе ў мора" (або "ідуць рэкі ў мора"). Цёзкі Рыгора адзначаліся так-сама 17 сакавіка ў праваслаў-ным календары і 24 сакавіка - у каталіцкім. У гэту пару, калі "удзень плюшчыць, а ў ночы трашчыць" - г. зн. цяпло чаргуецца з марозамі, "Рыго-рава" прыказка адносна таяння снегу і пачатку ледаходу можа адпавядаць і аднаму, і другому, і трэцяму яго дням.
З 26-га сакавіка па 7-га красавіка - Міждабравешчаны. У гэты перыяд чакалі прылёту буслоў. Калі ўбачыш лятучага бусла, то гэта добрая прыкмета: цэлы год будзеш жвавы, не будуць балець ногі.
30-га сакавіка - Дзень Аляксея (Цёплы, Веснавы) "На Цёплага Аляксея рыба ідзе на нераст, карова на верас, а бортнік на хвою".
"На Аляксея - зіма пацее", так адзначалі ў народзе адзінаборства 2-х пораў года, якое расцягвалася на доўгі перыяд. Вядома ж , у сакавіку ўвесь час "сані з калёсамі сварацца". Пад канец месяца, у дзень Аляксея гаварылася : "рыба - аб лёд, саначкі - аб плот", г.зн. рэкі раскрываліся, а селянін з саней пераходзіў канчаткова на калёсы. У песнях спявалася: "Аляксей лемяшы вострыць, сохі путрыць", "хамуты строіць" не забыта і рыбалоўства пасля таго, як "лёд пайшоў вадою, а рыба - лускою": "Аляксей сеці садзіць, лодкі смаліць, рыбу коліць".
Адным словам, Аляксей Цёплы лічыцца цёплым вясновым днём: гукаюць вясну, рыхтуюцца да пасеву лёну. Дзень рыбалова і г.д.
Але яшчэ кажуць, што "Марац (сакавік) укусіць (кусае) за палец", бо яшчэ ў гэтым месяцы і холадна, і голадна, бо запасы ўсяго рэзна скарачаюцца.
Усё ж людзі спадзя-валіся на лепшае і прасілі аб гэтым Бога, што зафіксавана і ў песнях: "Дабраславі, Божа, вясну красну пеці на ціхае лета на буйнае жыта. Каб наша жыта ў трубы павілося, набок схілілося. На полі снапамі, а ў гумне тарпамі, на таку ўмалотна, у млыне прымольна, а ў дзяжы падходна, а ў печы пячыста, а на стале краіста.
КРАСАВІК
"Красавік зямлю красуе". "Красавік у полі чорны, а ў бары белы". Красавік ... квецень... беразоль...
"Красавік сініць і дзьме, бабам цяпло нясе, а мужык назірае ды гававой ківае".
Гэта другі веснавы і чацвёрты гадавы месяц. Яго назва паходзіць ад слова "кра-саваць", бо ў гэтым месяцы з'яўляюцца першыя краскі-кветкі. Гэтаму адпавядае і другая яго назва "квецень". У прыватнасці, яна ўжываецца ў першым беларускім календары "Малой падарожнай кніжыцы" Ф. Скарыны (1522 г.). Гэтая назва захавалася ва ў краінскай ("квітень") і польскай ("квецень") мовах, а ў старажытна - славянскай мове - беразоль...
Красавік - сярэдзіна календарнай вясны, але пры-рода захоўвала сляды зімы, аб чым сведчыць прыкмета - прыказка: "Красавік чорны ў полі, а ў бары - белы". Калі ж вясна здаралася ранняя, дрэвы пачыналі пакрывацца маладымі лісткамі, пасля чаго ўжо гром на зялёнае галлё ўспрымаўся ў народзе як паказчык будучых поспехаў у жыцці і гаспадарцы. Пра гэта гаварылася і ў прык-метах: "У красавіку грымот - цёплы будзе год", "Цёплы апрэль, мокры май - будзе жыта так, як гай".
Сухі красавік абяцаў, што такі ж будзе і чэрвень, аднак ліпень - дажджлівы. Пчаляры прыглядаліся: раз не выляцелі ў красавіку пчолы - чакай халадоў. Калі ў сакавіку вясна рабіла яшчэ свае першыя крокі, не давяраючы першаму цяплу, то ў красавіку яна ўжо ў поўнаю сілу крочыць на зямлі. Яе прысутнасць адчуваецца ў ласкавым подыху цёплага ветру, і ў песні жаваранка і ў кветачках падснежнікаў. Красавіцкае сонца грэе ўсё цяплей. Ужо і сады зацвілі. Над кветкамі віюцца працавітыя пчолы. Матылёк-крапіўніца лёгкім ценем пырхае ў паветры. Па зямлі крочыць вясна. Гэта адчуваецца і ў лесе. Прачнуўся і вылез з глыбокай нары барсук, выбраўся з бярлогі мядзведзь, ажылі краты. На шырокіх лясных палянах разгараюцца такаванні цецерукоў. Зелянеюць кусцікі чаромхі... У бярозы яшчэ ў самым разгары рух соку. Красавік - гэта і час першых веснавых грыбоў: смарчкоў і страчкоў.
Пры ранняй вясне тэмпература ў красавіку можа даходзіць да +20, надараецца ў гэтым месяцы і першы гром. Пачынаецца сяўба і іншыя палявыя работы. Сяляне з прадвеку прыслухоўваліся да "сігналаў" жывой прыроды: закракталі жабы, зазвінеў жаў-рук над галавой, загрымеў гром у вышыні - значыць, пара выходзіць у поле.
"Сей авёс у гразь - будзеш як князь" ; "Сёй авёс, як камары з'явяцца"; "Не сей пшаніцу наперад дубовага лісту"... - такія прыкметы былі ў сялян.
1-га красавіка - Дар'я Веснавая; у некаторых раёнах Беларусі - Свята вясны, на апошні снег і мароз выносілі адбельваць кужаль.
4-га красавіка - Васіль Сонечнік, або Сланечнік.
Казалі так у народзе: "Васіль Сланечнік ледзяшы са сцен здымае".
6-га красавіка - Камаедзіца, язычніцкае свята пакланення мядзведзю. Зафіксава-нае ля Бягомля. Назва пахо-дзіць ад асноўнай абрадавай стравы - гарохавай камы. У гэты дзень нічога не рабілі, а святкавалі. Елі гарохавыя камы і кісель аўсяны, потым ішлі да ложкаў (па абедзе), клаліся, але не спалі, ворочаліся з боку на бок гадзіны з дзве. Лічылі, што такімі дзеяннямі дапамагаюць медзведзю ўстаць з бярлогі пасля зімовай спячкі. Мядзведзь, тотэмная жавёла, уша-ноўваўся таму, што яго лічылі прапродкам роду чалавечага, а ежа - горох і авёс, бо любіў імі ласавацца мядзведзь.
7-га красавіка - Дабравешчанне ў праваслаўных, свята прылёта Бусла. Свята азначаецца за 9 месяцаў перад Нараджэннем Хрыстовым і звязана з архангелам Гаўрыілам, які прынёс Добрую вестачку аб тым, што святая Марыя родзіць збаўцу - Ісуса Хрыста.
Пасля Дабравешчання пачыналі засеўкі: сялянін браў з сабой у поле грамнічнаю свечку, асвенчанаю галінку вярбы, яйкі і абыходзіў тры разы каня з сахой, закопваў на ніве яйка, уторкваў вярбу, ставіў свечку і араў.
На красавік прыпадае і Вялікдзень - Уваскрашэнне Хрыста, як у праваслаўных, так і ў католікаў. Але гэта рухомыя святы, якія адбываюца у розныя дні красавіка і сакавіка.
Заўсёды за тыдзень перад Вялікаднем (у нядзеню) - Вербніца, калі свенцяць галінкі вярбы, што звязана з уездам Ісуса Хрыста ў Еру-салімі.
Вяртаючыся да Дабравешчання (Звеставаня), трэба зазначыць, што гэта - Вялікае свята ў Хрыста. Дзеці ад радас-ці спявалі, убачыўшы прылёт Бусла: "Бусел, бусел - клекатун узяў бабу за каўтун..."
Забаранялася гарадзіць, забіваць калы ў зямлю, не пачыналі сяўбу ў гэты дзень, не выганялі першы раз кароў у поле, не вывозілі гной і г.д. гаварылі: што ў гэты дзень птушка і гнязда не ўе. А жанчыны не расчэсвалі нават валасы, каб "куры расаду не дралі". Пра гэта свята ходзіць шмат прымавак: "Да Дабравешчання зіму не лай і сані трымай", "З Дабравешчанскага цяляці каровы не ждаці", "На Дабравешчанне дзеўка косу не пляце, а птушка гнязда не ўе." "Дабравешчанне як захоча, дык і бусел заклякоча". "На Дабравешчанне звон, а ў морквы дух вон" (сок траціць). "У каго хлеба шмат - Дабравешчанню рад". "На Дабравешчанне цёпла - ураджай на арэхі".
Народныя прыкметы дапамагалі селяніну выбраць месца ў залежнасці ад надвор'я, указвалі на паслядоўнасць вырошчвання с/г культур на розных палетках. Так, калі прыкметы прадказвалі сухое лета, то на нізінах высявалі лён і гарох, а на ўзгорках - авёс. Канюшыну сеялі па азімаму полю. На папарах высявалі жыта. Пасля яго - ячмень. Затым авёс. Грэчку або ячмень пасля бульбы, а лён - па канюшыне. Ячменю, цаліна ці зале-жы і г. д.
Вясна для хлебароба - адказная пара падрыхтоўка насення і выбар аптымальнага дня першага ворыва. На яго ішлі, як на свята.
Сяляне мыліся ў лазні, апраналіся ва ўсё чыстае і белае, прытрымлівался народных прыкмет і абрадаў. Гатоўнасць глебы да пасеву вызначалі так: бралі ў рукі (у жменю) зямлю і моцна сціскалі, затым з сілай кідалі вобзем, калі камяк разбіваўся - рассыпаўся, то казалі "Засупоньвай хамут". Пачалі жабы крактаць - выходзь у поле; жаўрук зазвінеў - бяры саху ў рукі.
Трэба зазначыць, у розных месцах Беларусі былі свае прыкметы, і імі карысталіся ў залежнасці ад рэгіёна краіны, бо зямля, надвор'е і інш. былі неаднолькавыя.
8-га красавіка - Адданне свята Дабравешчанне. Сабор архангела Гаўрыіла.
9-га красавіка - Матрона. "На Матрону шчупак хвастом лёд прабівае". Цяпло прыходзіла што год не аднача-сова, і нядзіўна, таму што падобныя прыкметы маглі звязвацца і з іншымі днямі гэтага перыяду.
14-га красавіка - Мар'я. "Калі на Мар'ю разводдзе, прыбывае вада, то жніво будзе сухое". Гэта было звязана ў памяці людзей з тым, што людзі мелі надзею пасля разводдзя на вялікаю траву, а калі ў ясную ноч прыбывала вада, то лічылася, што суха будзе ў жніво на ніве.
У гэты дзень адзначалася і прабуджэнне дамавіка. Гавораць: "Апрэль - нікаму ня вер". Трэба было хлусіць, каб абмануць яго.
Па новым стылі календара Дзень хлусні заўсёды адзначаецца 1-га красавіка.
15-га красавіка - Палікарп, пачатак бязхлебіцы (у даўніну).
15-га красавіка - Мікіта. Кажуць, што "на Мікіту няма ні зімы, ні лета". "Калі на Мікіту крыгагод, то няма ні клёву, ні лову рыбакам" часта і жартуюць так: "Мікіта, Мікі-та, твая жонка валакіта".
У праваслаўных у красавіку Вяліканне.
Вяліканне - старажытнае веснавое свята славян у гонар Сонца, абуджэння прыроды пасля зімы і надыходу "вялікіх дзён", працы ў полі. Пазней да яго было прымеркаванае царкоўнае свята Вялікдзень. Сляды барацьбы з народнай абрадавасцю захаваліся ў г..зв. "акамянелых бабах", што ляжалі сквозь на палях, групалі па тры камяні - два валы і ратай. Паводле легенды, яны акамянелі за парушэне свята Вялікадня, бо выйшлі на Вялікдзень па прыкладу продкаў правесці ў полі першую баразну.
Важныя бытавыя прыкметы Вялікадня - гэта фарбаванне яек і хаджэнне валачобнікаў, якія ў сваіх песнях славілі Уваскрашэнне Ісуса Хрыста, а таксама гаспадара і зычылі дабра, за што атрымоўвалі падарункі.
Цяпер народныя абрады заменены хрысціянскімі ці пераплятаюцца з імі. Яшчэ ў УІ (шостым) стагоддзі папа рымскі Рыгор даваў сваім місіянерам наказ: "Не забараняць урачыстасці і ўсемажлівыя ахвяры ў гонар д'ябла, а заменьваць іх рэлігійнымі абрадамі для ўслаўлення ісціннага Бога", што так і рабілася.
Безумоўна, Вялікдзень цяпер Хрысціянскае свята. Але і цяпер у ім ёсць шмат чаго з язычніцтва. (Напрыклад, гуляюць у "біткі" яек альбо качаюць іх і г.д).
У валочобных песнях спявалі:
"Старым і малым
яечкі качаць,
Яечкі качаць,
святцаў праважаць,
А гэта святца
адзін разочак у гадочак...".
(Заканчэнне на ст. 12.)
Абеліск ля Курчоўцаў
Каля вёскі Курчоўцы Воранаўскага раёна, што знаходзіцца побач з дарогай Ва-верка-Забалаць, за трыста метраў да самой вёскі,з правага боку, калі ехаць з Ваверкі, стаіць абеліск, які ўжо пачаў разбураць час. Якое яго прызначэн-не, хто яго паставіў і дзеля чаго, нікому невядома. Апытанні старажылаў вёскі так-сама нічога пэўнага не даюць. Легенду, якая іс-нуе ў вёсцы, што быццам бы некалі на абеліску стаяў гадзіннік, звон ад якога, калі ён адбіваў гадзіны, быў чуцён па ўсім наваколлі, нельга прымаць усур'ёз. Захавалася яшчэ паданне, што некалі ў наваколлі стаяла пяць такіх абеліскаў. Шматлікія спробы лідскіх краязнаўцаў даць адказ на гэтае пытанне не далі вынікаў.
Аўтары артыкула даюць сваю версію аб прызначэнні гэтага абеліска. Сам абе-ліск мае форму правільнай, квадратнай у аснове піраміды з даўжынёй асновы 2,5 метры і вышынёй каля 20 метраў. Яна пабудавана з цэглы памерамі 290x155x60 мм. Мяркуючы па памерах цэглы і стылі кладкі, час пабудовы абеліска прыходзіцца на другую палову 17-га - пачатак 18-га стагоддзя.
Нейкую версію прызначэння згаданага абеліска дазваляе высунуць выява абеліска, зафіксаваная Напалеонам Ордам на малюнку "Берастэчка над ракой Стыр". Подпіс пад малюнкам гаво-рыць, што гэта надмагілле князя Аляксандра Пронскага, арыяніна па веравызнанні.
Вядома, што на Беларусі ў свой час гэтая плынь рэфармацкага руху мела даволі шмат прыхільнікаў. Арыяне ці антытрынітарыі, як іх яшчэ называлі, адмаўлялі дагмат пра трыадзінства Бога і боскую сутнасць Хрыста. Лічылі, што Хрыстос быў проста чалавекам, якому Бог адкрыў сваю таямніцу, лічылі што ўсе людзі роўныя паводле нараджэння, а ўсялякія прывілеі кшталту тытулаў і шляхецтва ідуць зусім не ад Бога, як у той час сцвярджала рыма-каталіцкая царква, а прыдуманы людзямі. Іх вучэнне падрывала хрысціянскую версію замагільнага жыцця. Менавіта гэта плынь згодна свайго светапогляду практыкавала пахаванні у чыстым полі, ці каля дарог, а на магілах арыянаў будаваліся высокія абеліскі з надпісамі. Антытрынітарыямі былі такія знакамітыя людзі, як К. Бекеш, С. Лован, Ян Ліцыній Немыслоўскі К. Лышчынскі і іншыя. На думку аўтараў артыкула і абеліск каля вёскі Курчоўцы з'яўляецца надмагільным помнікам даўно забытага арыяніна. Зразумела, час не захаваў надпісаў на абеліску, і, хто там пахаваны, невядома.
Росквіт арыянскага руху прыйшоўся на 16-е стагоддзе У канцы 16-га стагоддзя Ф. Соцын аформіў арыянства ў філасофскую плынь. Разгромлены гэты рух быў у часы контррэфармацыі. У 1647 годзе былі зачынены друкарні і школы антытрынітарыяў, а ў 1658-1660 гадах яны былі выгнаны з Рэчы Паспалітай. Давяршэннем разгрому быў ганебны для ўсёй рыма-каталіцкай царквы працэс над Казімірам Лышчынскім, якога спалілі на вогнішчы ў 1689 годзе, абвінаваціўшы ў атэізме.
Уладзімір Круцікаў, Міхась Бурачэўскі, г. Ліда
Успаміны Эдварда Вайніловіча
(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)
22 чэрвеня 1919 г. Дайшла да мяне і была правераная навіна аб вызваленні з смаленскай турмы сястры маёй Кастравіцкай, падрабязнасцяў няма.
29 чэрвеня 1919 г. Звычайны штотыднёвы збор Саюза, як заўсёды пад маім старшынствам: беларускі дзеяч Паўлюк Алексяюк выступаў з прамовай на беларускай мове, ажыўленая дыскусія па пытанні польскабеларускай дамовы, трохі выступаў з шавіністычнымі рэплікамі прадстаўнік "Красовой варты" Мельхіёр Ваньковіч.
1 ліпеня 1919 г. Агульны збор "Партыі канстытуцыйнай працы", затым кааліцыя ў старшыні графа Генрыха Патоцкага, на гэтай кааліцыі да мяне падышоў віцаміністр замежных спраў і, пазнаёміўшыся, сцвярджаў, што яму вельмі б хацелася правесці са мной двухгадзінную канферэнцыю, і папрасіў прызначыць месца і час. Быўшы вельмі зацікаўленым у тым, што міністра можа цікавіць, і, ведаючы, што Скржынскі, па прычыне сталых раз'ездаў Падарэўскага, фактычна быў міністрам замежных спраў, але не абмяжоўваўся кампетэнцыямі свайго Міністэрства, бо ўсюды можна было адчуць дзеянні яго спружын, на якія ён жа і націскаў, я адказаў, што ў мяне ёсць вольны час, і я буду чакаць запрашэння ў яго кабінет на Мядовай.
2 ліпеня 1919 г. Завяршэнне паседжання "Партыі канстытуцыйнай працы", выступ графа Агенора Галухоўскага, які заклікае да адстойвання на прынцыпах непарушнасці права ўласнасці. Быў я ў Ратушы на вялікіх урачыстасцях з выпадку 350годдзя заключэння Люблінскай уніі. З раніцы, у 10, атрымаўшы пісьмовае запрашэнне, наведаў міністра Скржынскага ў Міністэрстве замежных спраў на Мядовай, дзе некалі змяшчалася рэзідэнцыя архірэяў і памочнікаў варшаўскіх генералгубернатараў.
У прыёмнай, як звычайна, круціліся маладыя кандыдаты на дыпламатычныя пасады, выконваючы абавязкі набліжаных службоўцаў; я адзначыў прысутнасць Дзерналовіча і графа Пржаздзецкага. Скржынскі перапрошваў, што прымаў мяне ў ранішнім гарнітуры ў кабінеце, які адначасова з'яўляецца і спальняй, апраўдваючыся, што лёг спаць толькі ў 3 гадзіны раніцы, так усе занятыя асабліва зараз, калі заканчаюцца дэбаты па сельскагаспадарчым пытанні. Пачаў з роспытаў аб Асмалоўскім і яго кіраванні на Крэсах. Я сказаў, што тая лінія, якую ён праводзіць, не пойдзе на карысць польскаму пытанню на Крэсах, але, нажаль, гэта, мусіць, лінія цяперашніх кіраўнічых колаў. Таму і вялікі правіцель іншым не можа быць, бо, нарэшце, мы прытрымліваліся гэтай тактыкі і ў часы царскага кіравання. Пры дрэнным губернатары кожны імкнуўся, каб гэты губернатар не змяняўся як мага даўжэй, таму што заўсёды ўдавалася з часам знайсці той або іншы спосаб уздзейнічаць на яго, каб шкодзіў як мага менш. Таму мы спадзяёмся, што людзі знойдуць спосаб уплыву і на Асмалоўскага, тады як прызначаны новы адміністратар для заваёвы маркі ў аўтарытэтных сферах захоча перагнаць папярэдніка ў радыкальным кірунку.
У сваёй далейшай гутарцы Скржынскі перайшоў да аграрнага пытання і пацікавіўся маім меркаваннем адносна прынцыпу азначэння "максімум" валодання зямлёй. Я спаслаўся на тое, што гэтае не новае вынаходства: лозунг гэты быў кінуты ў першай Думе стваральнікам партыі так званага "мірнага абнаўлення" баронам Гейдэнам, чалавекам вельмі ўстойлівым і разумным. Я яго некалі спытаў, як ён мог пайсці на такі абсурд, то ён адказаў: "Дагэтуль я сабраў толькі 17 паслядоўнікаў у Думе, калі б гэты лозунг не высунуў, то меў б толькі 3, мы пераможам экспрапрыяцыю, а тады справімся і з астатнім, і зробім гэты лозунг бязшкодным". Што тычыцца майго меркавання, то я змушаны "максімум", безумоўна, асудзіць як той, які прызнае экспрапрыяцыю нормай, як той, што ставіць рагатку, праз якую прыватнае прадпрымальніцтва не зможа пераступіць як сродак, які перакрывае ўсякую працу і ініцыятыву, а таксама імкненне асобы да павелічэння ўласнасці як сваёй, так і сваіх нашчадкаў і г. д. Скржынскі адказаў, што мой пункт погляду поўнасцю разумее і падзяляе, бо сам мае няшчасце мець у Галіцыі каля пяці тысяч моргаў зямлі, але на яго пункт погляду гэты "максімум" стаў такім папулярным лозунгам, што адмовіцца ад яго пакуль нельга без сеяння ў краіне адпаведнай панікі, для ўхілення якой трэба было б ужыць і войска, якое, ёсць сумневы, ці ўсюды было б паслухмяным. А маючы непрыяцеляў, якія падпільноўваюць на Заходнім і Ўсходнім франтах, гэтае прадпрыемства было б больш чым рызыкоўным.
Далей працягваў, што ўрад знаходзіцца ў тых умовах, калі можа адным або двума галасамі справу "максімуму" у той або іншы бок нахіліць, што зараз ён едзе на паседжанне кабінета, дзе гэтае пытанне будзе абмяркоўвацца, і што "максімум" прыняць варта. Але прыняцце такога важнага рашэння толькі парай галасоў ужо адным толькі гэтым дыскрэдытуе яго важкасць і ў далейшым ужыванні гэтага рашэння можна будзе ўвесці жаданыя змяненні. Усё гэта ўзважыўшы, трэба пагадзіцца на "максімум". Я павіншаваў Скржынского, што нарэшцето знайшоўся ўрад, які пачуваецца гаспадаром апазіцыі, таму што дагэтуль у нас было ўражанне, што ўраду няма, што той урад, які маем, прыслухваецца толькі да таго, чаго жадае вуліца, і ім кіруюць партыі, але ён над партыямі не стаіць.
Далей Скржынскі пытаў, ці ведаю я Р. Скірмунта, што аб ім думаю, і ці прыехаў бы Скірмунт у выпадку выкліку ў Варшаву? Я адказаў, што ведаю яго гэтак жа добра, як і сябе, і магу за яго паручыцца ў любым выпадку як за сябе; у выпадку яго запрашэння ручаюся, што яго прывязу. Мы рассталіся вельмі дружалюбна з маім запэўненнем, што я заўсёды гатовы служыць інфармацыяй і сваім пунктам погляду, колькі раз міністр палічыць гэта карысным або аб гэтым папросіць.
3 ліпеня 1919 г. Нечакана прыехаў Скірмунт. Беларускі абед у кн. Магдалены Радзівіл, Скірмунт, кн. Харасімовіч, Алексяюк і я. Народная дэманстрацыя на Тэатральным пляцы перад Соймам на Вейскай, страляніна па натоўпе.
4 ліпеня 1919 г. Як пратэст супраць учарашніх рэпрэсій усеагульны штрайк кіроўцаў трамваяў, электрыкаў і многіх іншых няма святла ў тэатры, па гэтай прычыне перанесена амерыканскае свята на нядзелю 6 ліпеня.
6 ліпеня 1919 г. Звычайны штотыднёвы збор нашага Саюза пад маім старшынствам. Фрыезендор, які прыехаў з Рыгі, распавядаў аб жыцці ў Рызе і аб фармаванні князем Лівенам у наваколлях Рыгі ўзброеных атрадаў для адмірала Калчака.
7 ліпеня 1919 г. Разам з графам Здзіславам Грахольскім мы запрошаны А. Лядніцкім у якасці секундантаў для развязвання непаразумення паміж ім і Жванам. У агульных рысах канфлікт паўстаў па наступным пытанні: польскае рэгенцтва, якое дзейнічае пад заступніцтвам цэнтральных дзяржаў, прызначыла пана А. Лядніцкага сваім упаўнаважаным у Маскве. У выніку сваіх адносін з Керанскім і павагі, якім карыстаўся ў расійскай дэмакратыі, Лядніцкі вельмі шмат зрабіў для польскай эміграцыі ў Маскве; многія былі абавязаныя яму жыццём і маёмасцю.
(Працяг у наступным нумары.)
Беларускі каляндар-даведнік на кожны дзень
Унікальны "Беларускі каляндар-даведнік на кожны дзень" пабачыў свет у Вільні. Канцэпцыя яго складання простая - ён прыдатны на кожны каляндарны год. Гэта - славутыя і трагічныя даты беларускай гісторыі, адметныя падзеі і з'явы, дні нараджэння і смерці айчынных дзяржаўна-палітычных, рэлігійных і культурных дзеячаў, знакамітых людзей, якіх звязаў лёс з беларускай зямлёй і тых, што апынуліся за межамі роднай краіны, асобаў, што ў розных сферах праславілі Беларусь, паўстанцаў розных нацыянальна-вызвольных чынаў і сціплых малавядомых рупліўцаў беларушчыны, імёны якіх, на жаль, яшчэ не змяшчаюць энцыклапедычныя выданні.
Наш кар.
Дзіцячы музей «Юнібакен» у Стакгольме
Карлсан жыве на даху, Пепі-Доўгая Панчоха - на віле "Курыца", Чэрсцін і Барбру - у маёнтку "Лільхамра". Доўгі час усіх гэтых персанажаў Астрыд Ліндгрэн нельга было сустрэць разам. Зараз гэтую прыкрую недарэчнасць выправілі: у Стакгольме заснавалі музей, прысвечаны творчасці найвядомай дзіцячай пісьменніцы і назвалі яго "Юнібакен".
"Юнібакен" знаходзіцца на выспе Юргадан у цэнтры Стакгольма за Скандынаўскім музеем ў Галерпарку і побач з музеем Васа (Уазатшэеі). Калі бачыш будынак Юнібакена, то ніколі не здагадаешся, што гэта музей. Складана прыняць за музей гэтакі цыліндрычны аднапавярховы будынак з конусным дахам. Здаецца, што праз пару хвілін апынешся не ў музеі, а ў дзіцячым парку забавак. Калі заходзіш, усё больш пачынаеш пераконвацца ў гэтым.
Пры ўваходзе ў музей, яшчэ на вуліцы цябе ветліва сустракае, вітаючыся з табой за руку камінар велізарнага росту, у чорным цыліндры, чорным сурдуце з жоўтым шалікам і ў шырокіх чорных штанах. Гэтае першае здзіўленне, а далей здзіўленням няма канца, і падарожжа па музеі ператвараецца ў адно вялікае захапленне. А ў фае цябе ўжо чакае ПепіДоўгая Панчоха і Карлсан, "мужчына ў поўным росквіце сіл". Праходзячы далей, ты трапляеш у першую залу музей цацак. Сярод іх і героі казак Астрыд Ліндгрэн, і героі самой папулярнай тэлевізійнай перадачы для дзяцей у Швецыі Боліпомпа, мядзведзь Б'ерн і шматлікія іншыя персанажы. Спачатку ты нават не зразумееш: ты ўсё яшчэ ў музеі, або ўжо ў казцы. Уважліва агледзеўшы цацкі, ты падыходзіш да чарадзейнай чыгункі, па якой рухаецца казачны цягнік, гатовы пракаціць цябе па запаведным свеце. А голас, які чуецца з дынамікаў (у кожным вагончыку свой) не дазволіць табе заблудзіцца. Прычым апавяданне будзе весціся на тваёй роднай мове, будзь ты родам з Расеі ці з Ангелынчыны.
Катаючыся на цягніку, ты сустрэнешся з хлопчыкам Эмілем, Карлсанам, малянём Нільсанам, Роньей дачкой разбойніка, братамі Ільвінае сэрца і зможаш наведаць іншых герояў шведскіх кніг для дзяцей: Альфонса Оберга, Мумі Троля, Петсана з яго катом Фундусам і інш. Казачны цягнік павязе цябе ў свет казак вядомай шведскай пісьменніцы: Тут можна пабываць у хаце Карлсана, які жыве на даху, наведаць свята на сялібе Эміля, дзе ён як заўсёды ўсё пераверне ўверх дном, сустрэць дзяўчынку Мадзікен перад здзяйсненнем ёю палёту з даху. Затым ты раптам станеш вельмі маленькага росту, як маленькі Нільс, і сустрэнешся нос да носу з ... велізарным пацуком!!! Вандраванне скончыцца ў братоў Ільвінае Сэрца ў бітве з Цмокам.
На гэтым экскурсія не сканчваецца. Ты трапляеш у наступную залу пакой для гульняў. Ніхто не будзе лічыць цябе хуліганам, калі ты залезеш на якінебудзь экспанат, вярхом на цацачнага каня, скацішся са звілістай горкі або будзеш скакаць і сваволіць. Бо гэта хата самой Пепі віла "Дагары нагамі". Тут нават гуляць у класікі не ганебна, а ўжо бегаць па дахах і зазіраць у вокны пакояў разам з Карлсанам, што можа быць дзіўней на свеце.
Вось на верхнім паверсе хаты спіць сама гаспадыня Пепі, паклаўшы ногі на падушку. У пакоі поўны вэрхал, панчохі і шалікі раскінутыя па ўсім пакоі. А вось майстэрня. Гэта ў ёй Карлсан рамантуе свае прапелеры. А ў іншым пакоі гарыць на сцяне свяцільня,у выглядзе начнога гаршка. А ці не жадаеце зазірнуць у маленькі пакойчык з выразаным сэрцайкам замест акенца? Цікаўных дзяцей напалохае непрыемны пах.
Музей гэты ўніверсальны ў сваім родзе. Вядома, існуюць музеі лялек, але такой атмасферы цеплыні і шчырасці не адчуеш больш нідзе. Тут прадстаўлены не проста парцалянавыя і драўляныя цацкі за крыху запыленай вітрынай, а ажыўшыя казачныя героі твайго дзяцінства. Бо з дзяцінства ты выносіш самыя светлыя і цёплыя пачуцці, якія вяртаюцца да цябе ізноў у выглядзе казкі. Мара пагарэзіць у хатцы Карлсана, які жыве на даху, увасабляецца тут, у музеі.
Апыніся Карлсан у Стакгольме ўзору 2007 года, ён застаўся бы вельмі задаволены: у горадзе ёсць дзе пагарэзіць. Ён нямала здзівіўся б, дапазнаўшыся, што яго хатка на даху сапраўды існуе, а ў якасці сяброўкі для гульняў абраў бы, без сумневу, Пепі-Доўгую Панчоху, віла якой размясцілася па суседству. Пакуль дзеці грукаюць посудам на кухні ў Пепі і прыбіраюцца ў пакоі Карлсана, бацькі ўпотай уздыхаюць: дзверы хаткі на даху занадта малыя для дарослых. Іх доля ў "Юнібакене" употай зазіраць у кухню Фрэкен Бок, дзе над плітой красуецца надпіс: "Абабяжы кухню, не дакранаючыся нагамі да падлогі".
У СССР Астрыд Ліндгрэн заўсёды любілі менавіта таму, што ад правільнага і прыстойнага савецкага выхавання яна адводзіла ў квітнеючыя палі, дрымучыя лясы і на сонечныя дахі. Для яе герояў не існавала забарон яны адвязваліся па поўнай, і ці ёсць на самай справе больш раздураны персанаж, чым Карлсан? Паспрабуй яго прывяжы, ён жа лётае! Гэты Карлсан таму і адводзіць Малога з хатняга палону, што жадае яму растлумачыць: "Малы, усё не так проста. Большасць рэчаў, якія лічаць важнымі твае бацькі, дробязі, справа жыццёвае. Забароны не канчатковыя, любая ісціна можа быць пастаўленая пад сумненне". У свеце Ліндгрэн далёка не ўсе дарослыя ворагі, але любая спроба наводзіць парадак, дыктаваць умовы, прыводзіць жыццё ў сістэму (а сістэму у жыццё) тут сустракаецца ў багнеты. Ліндгрэн лепшая сяброўка маленькіх хуліганаў і весялуноў. Дзіцячая цяга да волі, цяга, якую ведаюць толькі дзеці, была ў ёй моцная незвычайна.
Карлсан загаварыў па-беларуску
Да стагоддзя знакамітай шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн група энтузіястаў выдала па-беларуску адзін з самых яе вядомых твораў "Малы і Карлсан-з-даху".
Пра гісторыю выдання казкі пра Карлсана на беларускай мове распавяла адна з ініцыятарак праекту Настасся Мацяш . "Гэта даўняя гісторыя. У мяне пад-растае сын, і ўвесь час паўстае пытанне, што б яму людскага пачытаць па-беларуску", - распавяла спн. Мацяш. На яе думку, гэта праблема ўсіх маладых беларускамоўных бацькоў. Ідэю распачаць выпуск сусветнай дзіцячай класікі па-беларуску падтрымалі Алесь Яўдаха і Аляксандра Макавік. Карлсана абралі першым з розных прычынаў.
"Найперш - гэта ўдалы момант, каб годна адзначыць стогадовы юбілей цудоўнай шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн" - тлумачыць Н. Мацяш. Такім чынам мы хацелі пазнаёміць сваіх дзетак з культавым героем, на чыіх прыгодах узгадаваліся не толькі мы сам, але і нашыя бацькі, кажа яна.
Але найперш, на думку аўтараў ідэі, выхад сусветнавядомага твору па-беларуску стане сігналам для беларускага культурнага асяродку.
"Мы можам такім чынам акты-візаваць творчы працэс у Беларусі" - упэўненая Настасся Мацяш.
Яна ўпэўненая, што новая кніга стане выдатным падарункам для дзяцей: "Мы найперш паставілі пытанне, каб гэта была якасная кніга з добрымі ілюстрацыямі, у цвёрдай вокладцы". Парупіліся выдаўцы і пра захаваньне аўтарскіх правоў.
"Малы і Карлсан-з-даху" аздоблены малюнкамі мастачкі Марыны Рудзько, а пераклаў казку Юрась Жалезка. Рэдактарам перакладу выступіў Лявон Баршчэўскі.
Дзіцячы музей «Юнібакен» у Стакгольме
Менавіта таму, калі да пісьменніцы звярнуліся з ідэяй пабудаваць у Стакгольме му-зей па матывах яе казак, яна сказала: хай гэта будзе месца, дзе дзецям дазволена рабіць рашуча ўсё. Яшчэ адна яе ўмова - даць магчымасць і іншым дзіцячым пісьменнікам ствараць у "Юнібакене" свае казачныя сусветы. Зараз, акра-мя іншых, тут ёсць хата мумі-троляў, хоць дзве найвялікшыя казачніцы - Астрыд Ліндгрэн і Туве Янсан, - якія жылі за якія-небудзь трыста вёрстаў адна ад адной і негледзячы на тое, што пісалі на адной мове, яны не толькі ніколі не працавалі разам, але і амаль не мелі зносінаў.
Экскурсія на казачным цягніку пачынаецца словамі "Дабрыдзень, дзеці! Цяпер мы з вамі адправімся ў маленькае вандраванне ў гасці да іншых дзяцей, якіх, я думаю, вы ведаеце", - гэты тэкст, які суправодзіць ўсю вандроўку ў свет казак, Астрыд Ліндгрэн напісала сама. Кажуць, гэта было яе апошняе апавяданне. 70 чалавек - тэатральныя мастакі-дэкаратары, столяры, скульптары, лялечнікі і асвятляльнікі- уручную(!) стваралі чарадзейны свет Астрыд і яе герояў: Эміля, Малога і Кар-лсана, Маляняці Нільса, Роньі- дачкі разбойніка, братоў Ільвінае сэрца... Толькі для таго, каб пабудаваць цацачнае мястэчка Васастан, дзе жыве Кар-лсан, было зроблена 240 маленькіх хатак. I зараз, калі дзеці і дарослыя, весела боўтаючы нагамі, пралятаюць у сваім вагончыку над гэтым самым звычайным горадам, голас экскурсавода чытае ім тэкст Ліндгрэн: "Вы заўважылі, што мы ляцім? I агеньчыкі ўнізе. Гэта, павінна быць, Стакгольм і Васастан, а гэта хата, дзе жыве Малы. Вось ён сядзіць ля акна і чакае Карлсана". Малы, калі ўважліва прыгледзецца, і на-праўду сядзіць ля акна. Чакае і марыць. Але не сумуе, таму што сапраўды ведае: мары здзяйсняюцца. У Стакгольме гэта закон жыцця.
"Юнібакен" - гэта такса-ма і адна з самых вялікіх у Швецыі сцэн дзіцячага тэатра, дзе кожны дзень даюць розныя прадстаўленні. Ёсць тут і рэс-таран, і кнігарня. У рэстаране ёсць свая кухня і пякарня, тут вараць самае салодкае ў свеце варэнне, і пякуць самыя смач-ныя плюшкі для Карлсана і ўсей малечы і іх бацькоў, якія прыходзяць да яго ў госці. А ў кнігарні "Юнібакена" асартымент дзіцячай кнігі з'яўляецца адным з найбагацейшых у Швецыі, тут жа прадаюцца сувеніры і цацкі.
Летась Астрыд Лінд-грэн споўнілася б 100 гадоў (1907-2002). 14 лістапада 1907 года ў газеце маленькага швецкага мястэчка Вімербю ў руб-рыцы "Нарадзіліся" сярод іншых аб'яў было апублікавана: "У арандатара Самуэля Аўгуста Эрыксана - дачка Астрыд Ганна Эмілія". У сям'і Эрыксанаў было чацвёра дзя-цей. Якіх толькі гульняў яны не вынаходзілі! Астрыд пры-думляла казкі і распавядала іх брату і сёстрам.
У 1914 годзе Астрыд пайшла ў школу. Яна добра вучылася, а асабліва давалася дзяўчынцы-выдумляльніцы літаратура. Адно з яе скла-данняў было нават апублікавана ў газеце яе роднага мястэчка. Пасля гэтага Астрыд пачалі цвяліць, клікаць за вочы "Сельмай Лагерлеф з Вімер-бю". (Сельма Лагерлеф напісала казку аб вандраванні Нільса з дзікімі гусямі). Калі б тыя, хто пасмейваліся над дзяўчынкай, ведалі, што іх насмешкі стануць прадказаннямі, і што Астрыд стане нават больш папулярнай, чым яе суайчынніца Лагерлеф! Скон-чыўшы школу, яна працавала ў мясцовай газеце, затым пераехала ў Стакгольм (1926 г.) і паступіла ў школу сакратароў. 4 снежня гэтага ж года ў яе нарадзіўся сын Ларс. Замуж Астрыд Эрыксан выйшла на пяць гадоў пазней, прыняўшы ў замужжы прозвішча, якое стала цяпер сусветна вядомым.
Падобна, сямейнае жыццё будучай пісьменніцы, нягледзячы на храналагічныя кур'ёзы, працякала выдатна. Ва ўсякім разе, на працу яна вярнулася толькі ў 1937 году, калі Ларсу споўнілася 11 і ў яго ўжо была трохгадовая сястры-чка Карын. У 1941 годзе сям'я Ліндгрэнаў пераехала ў новую кватэру ў Далагатане (раён Стакгольму), дзе Астрыд і пражыла апошнія гады.
Аднойчы ў сакавіку 1944 года Астрыд Ліндгрэн вывіхнула нагу, і лекары загадалі ёй тры тыдні не ўставаць з пасцелі. Пагадзіцеся: ляжаць тры тыдні - вельмі сумна. I Астрыд прыдумала сабе занятак. Яна пачала запісваць казку, якую распавядала сваёй дачцы. Гэта была казка - "Пепі-Доўгая Панчоха". Кніжка імг-ненна стала папулярнай, ёй прысудзілі некалькі прызоў, а ашаломленага аўтара запрасілі працаваць у дзіцячае кніжнае выдавецтва. З тых часоў казкі Астрыд Ліндгрэн, адна за, адной, нібы голуб з далоні, узляталі ў свет. Гэта многія-многія кніжкі і героі: улюбёныя дзецьмі ўсяго свету Карлсан і яго лепшы сябар Малы, Эміль з Ленеберга, шпік Кале Блюмквіст, Браты Ільвінае Сэрца, Роньі - дачка разбойніка. У 1951 годзе памёр Стур Ліндгрэн, муж пісьменніцы. У Астрыд засталіся казкі і дзеці. Дзеці ўсяго свету.
Апошнія гады Астрыд Ліндгрэн - класік, жывая легенда шведскай літаратуры, уладальніца разнастайных прэмій і ўзнагарод з усяго свету- жыла ў сціплай хатцы ў Стакгольме. 28 студзеня 2002 года Астрыд Ліндгрэн памерла. Ёй ужо 100 гадоў, а ў яе ўслаўленых герояў - век таксама шаноўны? Пепі-Доўгай Панчосе "стукнула" летась 57, а "мужчыну ў самым росквіце сіл", Карлсану - 47! Як і шмат гадоў таму, так і цяпер, кожны дзень ёй прыходзяць лісты з усяго свету. Дзеці і дарослыя дзякуюць пісьменніцы за весялосць і радасць, якія дораць яе кнігі столькім пакаленням маленькіх чытачоў.
Юбілей знакамітай дзіцячай пісьменніцы, нацыянальнага сімвала Швецыі, адзначаўся на працягу ўсяго 2007 года рознымі мерапрыемствамі і падзеямі, як у самой Швецыі, так і ва ўсім свеце.
Адным з цэнтральных месцаў правядзення святочных урачыстасцяў стала, вядома, радзіма Ліндгрэн - зямля Смоланд на поўдні Швецыі, і горад, дзе яна нарадзілася, Вімербю, у якім знаходзіцца тэматычны парк на адкрытым паветры "Свет Астрыд Ліндгрэн". Другі цэнтр - гэта сталіца Швецыі Стакгольм і музей, які карыстаецца вялікай папулярнасцю, "Юнібакен".
У юбілейным годзе два цэнтральныя моманты. Першы - пачатак чэрвеня, цудоўны час цвіцення вішні, які быў любі-мым часам года Астрыд Лінд-грэн (і многіх іншых шведаў), часам пачатку летніх школьных канікулаў у Швецыі. Другі - гэта дзень нараджэння Астрыд Ліндгрэн, 14 лістапада.
У Вімербю, аднак, юбілей адзначаецца ўвесь год. Там праводзіцца мноства ўрачыстых і вясёлых мерапрыемстваў, розныя выставы, паданні, кан-цэрты, лекцыі, майстэрні, канферэнцыі, фэсты і вечары. Многія - але далёка не ўсе - прызначаны для дзяцей і ся-мейнага ўдзелу. У пачатку чэрвеня быў урачыста адчынены цалкам новы выставачны цэнтр у новым будынку каля хаты, што стала зараз музеем, дзе Ліндгрэн правяла дзяцінства, на ферме вікарыя ў Нэс непадалёку ад Вімербю. Есць таксама два помнікі Астрыд Ліндгрэн - адзін на гарадскім пляцы ў цэнтры Віммербю (аўтар шведскі скульптар Мары-Луіза Экман), другі, пад назвай "Крыніца Астрыд Ліндгрэн", у Нэсе.
"Свет Астрыд Ліндгрэн", таксама размешчаны ў Віммербю, гэта шырокі і вельмі папулярны тэматычны парк, дзе таксама можна сустрэць усіх казачных персанажаў Астрыд Ліндгрэн у іх "натуральным асяроддзі" - і Пепі-Доўгую Панчоху, і Эміля з Ленеберга, і Дзяцей з вуліцы бузацёраў, і Роньі, дачкі разбойніка, і Братоў Ільвінае сэрца і многіх іншых.
Парк забавак "Юнібакен" у цэнтры Стакгольма, які з'яўляецца адным з самых наведвальных месцаў шведскай сталіцы, таксама можа пахваліцца разнастайнымі атракцыёнамі і забаўкамі, тэматыка якіх навеяная кнігамі Астрыд Ліндгрэн і паўночнымі казкамі. "Юнібакен" адчынены круглы год, і ў ім штодня можна паглядзець дзіцячыя тэатральныя пастаноўкі. У юбілейны год у "Юнібакене" дзейнічае велізарная выстава ў гонар Астрыд Ліндгрэн і траіх найболей вядомых мастакоў, стварыўшых ілюстрацыі да яе кніг. Выстава арганізаваная на станцыі, адкуль адправіцца чарадзейны цягнік. Тут таксама арганізавана выстава, прысвечаная прэміі АЛМА (Па-мятнай прэміі Астрыд Ліндгрэн) і тых аўтараў і ілюстратараў з усяго свету, якія былі адзначаны гэтай прэміяй. На працягу ўсяго года ў "Юнібакене" праходзяць тэатральныя пастаноўкі і іншыя мерапрыемствы, прысвечаныя Астрыд Ліндгрвн.
Імпрэза юбілею Аст-рыд Ліндгрэн адбываліся не толькі ў Вімербю і Стакгольме, але і па ўсёй Швецыі, а таксама ў міжнародным ма-штабе 14 лістапада.
Выдавецтва "Рабен і С'егрэн" (Raben & Sjogren), якое займалася выданнем кніг Астрыд Ліндгрэн, выпусціла на працягу 2007 года шэраг новых кніг, прысвечаных юбілею, у тым ліку і арыгінальную версію казкі "Пепі Доўгая Панчоха" (1949), якая была першапачаткова адпрэчана іншымі выдавецтвамі і пазней апублікаваная выдавецтвам "Рабен і С'егрэн" у адрэдагаваным выглядзе.
Важнай' тэмай імпрэзы стагоддзя Астрыд Ліндгрэн з'яўляецца той дух, які быў уласцівы самой пісьменніцы - яна ніколі не імкнулася заняць цэнтральнае становішча, але заўсёды змагалася за свае ідэалы, асабліва за правы дзяцей і жывёл. Арганізатары ўключылі ў праграму некалькі праектаў, звязаных з праграмай дапамогі дзецям-сіротам і бяздольным. Найбуйной з такіх падзей будзе будаўніцтва Вёскі Астрыд Ліндгрэн у Буарэ (Bouar) у Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы.
Імя Астрыд Ліндгрэн узначальвае спіс аўтараў, чые кнігі карыстаюцца найбольшым попытам у Швецыі. Летась яе кнігі выдаваліся чытачам школьных і народных бібліятэк 1,5 мільёны разоў. I гэта ў краіне з насельніцтвам 8,9 мільёна чалавек. Такая статыстыка вядзецца ў Швецыі з 1970-х гадоў па ініцыятыве Шведскага пісьменніцкага фонду, прычым Ліндгрэн ужо не першы раз узначальвае спіс.
Калі Астрыд споўнілася 90 гадоў, яна з уласцівай ёй адкрытасцю звярнулася да сваіх шматлікіх прыхільнікаў з заклікам не дасылаць ёй падарункаў да гэтага, увогулето сумніўнага ў такім веку "радаснага юбілею", а накіроўваць сродкі на банкаўскі рахунак для будаўніцтва дзіцячага медыцынскага цэнтра ў Стакгольме, куды пісьменніца і сама накіравала вялікую суму. Зараз гэты цэнтр - найбуйнейшы ў Паўночнай Еўропе - абсталяваны па апошнім слове медыцынскай тэхнікі і ўжо прымае пацыентаў. Ён лічыцца па праве Цэнтрам Астрыд Ліндгрзн.
У 1957 годзе Ліндгрэн стала першым дзіцячым пісьменнікам, які атрымаў прэмію шведскай дзяржавы за літаратурныя дасягненні. На Астрыд абрынулася такая колькасць узнагарод і прэмій, што пералічыць іх усе проста немагчыма. Сярод самых галоўных:- дзве прэміі імя Ганса Хрысціяна Андэрсана, якую завуць "малой Нобелеўскай", прэмія імя Люіса Кэрола, узнагароды ЮНЭСКА і розных урадаў, Срэбны Мядзведзь (за фільм "Роньі - дачка разбойніка"), прэмія Міры (Нямеччына), польскі "Ордэн Усмешкі", залаты медаль Ганса Хрысціяна Андэрсана і інш. Пісьменніца адыгрывала немалаважную ролю ў палітычным жыцці краіны, абараняючы інтарэсы дзяцей і жывёл.
3 адмысловым трапяткім пачуццём пакідаеш музей "Юнібакен". Гэта сапраўды казачны свет, пабудаваны дарослымі для дзяцей, тымі дарослымі, якія ў душы так і засталіся дзецьмі. Сюды хочацца вярнуцца ізноў і ізноў, каб не толькі ўбачыць увасобленую ў рэчаіснасць казку, не толькі пацешыцца за дзяцей, якія на час становяцца рэальнымі героямі сваіх любімых казак, але і самому вярнуцца ў далёкае дзяцінства, ізноў адчуць бесклапотнасць, светлую, не азмрочаную жыццёвай мітуснёй радасць.
Э. Пашкіна.