№ 13 (852) 26 САКАВІКА 2008 г.
25 сакавіка - Дзень Волі!
Валянціну Грыцкевічу - 75
Грыцкевіч Валянцін Пятровіч (30.03.1933, Мінск), вучоны-гісторык, медык, грамадскі дзеяч, кандыдат медыцынскіх навук, доктар культуралогіі.
В. Грыцкевіч нарадзіўся ў сям'і настаўніка і лекара. Скончыў у Менску сярэднюю школу (1950), Інстытут замежных моваў (1955), медыцынскі інстытут (1956), гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1957). Працаваў лекарам ва Узлянах Рудзенскага р-на Менскай вобл. (1956-1957), у Менску (1957-1969), Ленінградзе (1969-1971), старшым навуковым супрацоўнікам Ваенна-медыцынскага музея (1971-1995). Адначасова выкладаў гісторыю ў Ленінградскім інстытуце культуры (з 1980), з 1988 г. - дацэнт кафедры музеязнаўства гэтага ж інстытута (цяпер Пецярбургскі універсітэт культуры).
Навуковыя даследаванні В. Грыцкевіча прысвечаны гісторыі беларускай медыцыны (кандыдацкая дысертацыя, абароненая ў 1963 г.) - кнігі «З факелам Гіпакрата» (Мн., 1987), «Адысея наваградскай лекаркі: Саламея Русецкая» (Мн., 1989), біяграфістыцы - у першую чаргу беларускай інтэлігенцыі ў замежжы - «Падарожжы нашых землякоў» (Мн., 1968), «Дзесяць шляхоў з Вільнюса» (Вільнюс, 1979, на літоўскай мове), «Нашы славутыя землякі» (Мн., 1984), «Ад Нёмана да берагоў Ціхага акіяна» (Мн., 1986), «Эдуард Пякарскі» (Мн., 1989), а таксама біяграфістыцы медыкаў - «Успаміны і дзённікі ў фондах музея: Анатаваны каталог» (Л., 1980), «Ваенныя медыкі - кавалеры ордэна Славы трох ступеняў» (Л., 1975, сумесна з Ф. Сатрапінскім), апісанням падарожжаў як гістарычнай крыніцы - «Шляхі вялі праз Беларусь» (Мн., 1980, сумесна з А. Мальдзісам), тэорыі і методыцы гістарычнага крыніцазнаўства (шэраг артыкулаў), методыцы вывучэння і выкладання гісторыі, асабліва ў Беларусі (шэраг публікацый 1988-1999 гг.), узаемным руска-беларускім перасяленням у XIV-XVIII стст. - «Беларуска-рускія перасяленні ў XIV-XVIII стст.» (Спадчына. 1993. № 3-5) і інш. У апошняе дзесяцігоддзе В. Грыцкевіч склаў першую ў свеце манаграфію, дзе асветлена гісторыя музейнай справы ў свеце (рыхтуецца да друку ў Менску і ў Пецярбургу). В. Грыцкевіч - адзін з арганізатараў і старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Пецярбургу (з 1989), сябар Саюза пісьменнікаў Беларусі, Міжнароднага ПЭН-цэнтра, ганаровы член Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, член Рускага геаграфічнага таварыства, Пецярбургскага таварыства гісторыкаў медыцыны, замежны член Беларускага таварыства гісторыкаў медыцыны, член Вялікай рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».
(Пра В. Грыцкевіча гл. ст. 10-11.)
60 гадоў Алесю Цыркунову
Цыркуноў Алесь Іванавіч (нарадзіўся 28 сакавіка 1948 г.у вёсцы Лясань Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці), нацыянальны мастак жывапісец, педагог, грамадскі дзеяч, краязнавец. Скончыў Тэатральна-мастацкі інстытут (Акадэмія мастацтваў) у 1976 годзе.
Супрацоўнічае з многімі грамадскімі арганізацыямі. Старшыня Рады ТБМ Партызанскага раёна горада Менска. Ініцыятар вяртання і ўшанавання ў беларускай наасферы імя А. Ромера.
Сакратарыят ТБМ, рэдакцыя газеты "Наша слова" шчыра віншуюць спадара Алеся з паважным юбілеем і зычаць яму здароўя, імпэту, творчага натхнення і плёну ў дзейнасці на карысць Беларусі.
З юбілеем, Алесь Іванавіч!
23 сакавіка ў Беларусі пісалі Агульнанацыянальную дыктоўку
У першай агульнанацыянальнай дыктоўцы бралі ўдзел прадстаўнікі розных слаёў грамадскасці - ад школьнікаў да пэнсіянераў.
Некаторыя прыходзілі сем'ямі. У Менску дыктоўку пісалі на сядзібе партыі БНФ і ў офісе Таварыства беларускай мовы. Дыктоўка адбылася і ў абласных цэнтрах. У Лідзе мясцовыя ўлады не далі магчымасць людзям сабрацца разам для напісання дыктоўкі. Барыс Хамайда пісаў дыктоўку на плошчы ў цэнтры Віцебска.
На сядзібе ТБМ пісалі дыктоўку ў адпаведнасці з раней абвешчаным графікам Людзей прыйшло настолькі многа, што кіраўніцтва ТБМ толькі тым і займалася, што мяняла партыю за партыяй, каб даць магчымасць напісаць усім ахвотным. На пачатку Анатоль Вярцінскі прачытаў свой верш, прысвечаны дыктоўцы.Акрамя Вярцінскага з вядомых асобаў у сядзібе ТБМ дыктоўку пісалі: Зінаіда Бандарэнка, Аляксандр Фядута, Валер Стралко, Генадзь Бураўкін, уся сям'я Законнікава - жонка, дзве дачкі, зяці і ўнукі. Тэксты па чарзе чыталі філолагі Алесь Чэчат, Алена Анісім, Людміла Дзіцэвіч.
На сядзібе партыі БНФ ад 11 гадзіны да 5 вечара дыктоўку пісалі кожную гадзіну. Напачатку сабралася столькі народу, што не хапіла месца ўсім ахвотным. Так што некаторым давялося чакаць гадзіну, каб сесці ў зале на вольнае крэсла.
Дыктоўка пачыналася з песні Сяржука Сокалава-Воюша "Маналог Багушэвіча". Пасля гэтага пачыналася дыктоўка тэксту - прадмовы Францішка Багушэвіча да кнігі "Дудка беларуская".
На сядзібу партыі БНФ людзі таксама прыходзілі са сваімі дзецьмі і сваякамі. Віктар Івашкевіч прыйшоў са сваім бацькам, братам і пля-менніцай.
- Я вельмі рады, што пабачыў тут і спадара Грыба, аўтара нашай першай Канстытуцыі. І Сяргея Антончыка, кіраўніка страйкавых камітэтаў, і Ляўковіча. На жаль, прадстаўнікі іншых партый чамусьці праігнаравалі, але затое шмат якія іншыя людзі ўзялі ўдзел. У сядзібе БНФ дыктоўку чыталі Лявон Баршчэўскі і Ўладзімір Арлоў.
На сядзібу партыі БНФ нечакана для ўсіх прыйшлі шмат школьнікаў і студэнтаў, якія раней не ўдзельнічалі ў грамадскім жыцці. Сярод прысутных быў заўважаны і супрацоўнік міліцыі, які таксама разам з іншымі пісаў тэкст.
Наш кар.
(Пра дыктоўку ў рэгіёнах чытайце ў наст. нумары.)
УТВАРЭННЕ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ
I. ПЕРАДУМОВЫ СТВАРЭННЯ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ. НАШАНІЎСКАЯ ПАРА
У 1902 годзе, у Менску паўстала першая беларуская палітычная арганізацыя -«Беларуская Сацыялістычная Грамада». Заснавальнікамі яе былі браты Іван і Антон Луц-кевічы, пісьменнік Казімір Кастравіцкі і работнік Віктар Зелязей. «Беларуская Сацыялістычная Грамада» друкавала і пашырала нелегальныя брашуры і заклікі, а таксама патрыятычныя творы Я. Няслухоўскага, Ф. Багушэвіча ды іншых, малодшых пісьменнікаў. На сваім з'ездзе у 1903 годзе «Грамада» паставіла сабе за мэту стварэнне Аўтаномнае Беларускае Рэспублікі з парламентам у Вільні.
Ваенныя няўдачы расейскае імперыі на Далёкім Усходзе у 1905 годзе, і выкліканая імі рэвалюцыя, прымусіла царскі ўрад даць некаторыя палёгкі сваім грамадзянам - перадусім, большую свабоду ў палітычным і рэлігійным жыцці. Дзеячы «Грамады» адразу ж выкарасталі новыя, вальнейшыя абставіны, і ў 1906 годзе пачалі легальна выдаваць газету «Наша Доля». Дарма, што мэты выдаўцоў «Нашае Долі» былі вельмі сціплыя (абарона інтарэсаў беларускіх сялян і змаганне за права здабываць адукацыю на роднай мове), газета была хутка зліквідаваная расейскай уладай.
Аднак, хутка яна была адноўленая пад назовам «Наша Ніва». Галоўнай мэтай выдаўцоў «Нашай Нівы» было: дапамагчы беларускаму народу ўсведаміцца нацыянальна, пазнаць свае нацыянальныя правы і дамагацца іх. Трэба мець на ўвазе, што расейская акупацыйная ўлада імкнулася да таго, каб знішчыць беларусаў, як свядомы народ.
«Наша Ніва» выходзіла рэгулярна да 1915 года і сталася голасам беларускага культурнага і палітычнага адраджэння. Выдаўцы газеты здолелі прыцягнуць і задзіночыць у працы блізу ўсіх выдатных беларусаў - пісьменнікаў, паэтаў, культурных і грамадскіх дзеячоў. Дзякуючы вытрываласці і працавітасці гэтае групы, ідэалы беларускага нацыянальнага адраджэння пашыраліся між беларускіх сялянскіх масаў; у выніку - вырабіліся і далучыліся да руху сотні новых беларускіх патрыётаў.
Балонкі «Нашай Нівы» давалі ім магчымасць спрабаваць свае здольнасці ў літаратуры і журналістыцы. Пры «Нашай Ніве» выраслі выдатныя прадстаўнікі новае беларускае літаратуры, як паэты Янка Купала (Іван Луцэвіч), Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч), Алесь Гарун (Аляксандр Прушынскі), Максім Багдановіч і пісьменнік Максім Гарэцкі).
Паэтка Алаіза Пашкевіч (псеўданім - Цётка) здабыла асаблівую папулярнасць сярод віленскіх работнікаў сваімі ўзрушана-рэвалюцыйнымі і патрыятычнымі вершамі. Да найбольш энергічных прадстаўнікоў нашаніўскае пары належаў таксама Вацлаў Ластоўскі. Ягоная «Кароткая гісторыя Беларусі» была і папулярным і вельмі эфектыўным дапаможнікам для нацыянальнага ўсведамлення народных масаў тых часоў. Ігнат Буйніцкі здолеў стварыць ансамбль беларускай песні і танцаў, які хутка здабыў вялікую папулярнасць па ўсёй краіне.
У тыя часы беларусы часта выступалі на розных міжнародных кангрэсах, з'ездах і фестывалях і гэтым самым папулярызавалі беларускі вызвольны рух і здабывалі сабе прыхільнікаў за мяжой.
П. ПЕРШАЯ СУСВЕТНАЯ ВАЙНА. УСЕБЕЛАРУСКІ КАНГРЭС.
У жніўні 1914 года выбухнула Сусветная вайна. Нямецка - расейскі фронт, які ўрэшце спыніўся на беларускіх землях, перарваў лучнасць і супрацу між галоўнымі цэнтрамі беларускага адраджэнцкага руху - Менскам і Вільняю. Вільню занялі немцы, тымчасам як Менск застаўся пад расейцамі.
Рэвалюцыя 1917 года ачысціла тэрыторыю Беларусі ад царскіх урадоўцаў. Новыя беларускія арганізацыі і палітычныя партыі ўзнікалі, як грыбы па дажджы. 18-га снежня ўсе яны згуртаваліся ў Вялікай Беларускай Радзе і склікалі Ўсебеларускі Кангрэс у Менску.
У Кангрэсе прынялі ўдзел 1872 дэлегаты, якія рэпрэзентавалі ўсю беларускую этнаграфічную тэрыторыю - ад Беласточчыны да Смаленшчыны. Дэлегаты абралі Раду Кангрэсу, якой даручылі праводзіць нарады: прап. Серада быў абраны старшынём Кангрэсу. Пры разглядзе най-важнейшага пытання - палітычнай будучыні Беларусі - удзельнікі Кангрэсу падзяліліся на два лагеры - прыхільнікаў поўнае незалежнасці і пры-хільнікаў шчыльнае сувязі з Расеяй у форме фэдэрацыі. Незалежнасці дамагаліся, галоўным чынам, беларускія грамадскія дзеячы, жаўнеры, студэнты і настаўнікі; яны былі ў балыпыні і пастанавілі абвесціць аўтаномную беларускую дэмакратычную рэспубліку. Незалежніцкія настроі ў беларускім руху ў значнай ступені былі выкліканы палітыкай Часовага ураду Расіі, які не хацеў лічыцца з патрабаваннем беларускіх арганізацый аб наданні Беларусі статусу аўтаноміі ў складзе Расійскай дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікі, а таксама палітыкай Савета Народных Камісараў Расіі, які вёў перагаворы з Германіяй аб лёсе Беларусі без удзелу ў іх прадстаўнікоў беларускага народа.
Расейская камуністычная партыя, хаця і была запрошаная, удзелу ў Кангрэсе не брала. Камуністы ўсё ж такі ўважна сачылі за працай Кан-грэсу. Убачыўшы, што беларускія незалежніцкія ідэі перамагаюць, яны пастанавілі разагнаць Кангрэс збройнай сілай. Гэта ім удалося зрабіць пры дапамозе расейскіх франтавых адзінак, што стаялі ў Менску і былі пад моцным камуністычным уплывам. Трэці Усерасійскі з'езд Саветаў (студзень 1918) ухваліў гэты разгон.
III. АБВЕШЧАННЕ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ
Пасля таго, як Л.Д. Троцкі сарваў мірныя перагаворы ў Берасці, Германія пачала 18 лютага 1918 года наступленне на ўсход. Аблвыкамзах і СНК Заходняй вобласці і фронту 19 лютага 1918 года з Менска ўцяклі ў Смаленск. 3 турмы выйшлі дзеячы Цэнтральнай Беларускай вайсковай рады, якія навялі парадак у горадзе. Аднавіў сваю дзейнасць Выканаўчы Камітэт Рады Усебеларускага з'езда. 20 лютага 1918 года ён прыняў Першую Устаўную грамату да народаў Беларусі і стварыў першы ўрад Беларусі - Народны Сакратарыят Беларусі на чале з Я.Я. Варонкам. Хоць Выканкам Рады Усебеларускага з'езду і аб'явіў сябе часоваю ўладаю на Беларусі, фармальна беларуская дзяржава абвешчана не была. У Выканкаме строга прытрымліваліся рэзалюцыі Усебеларускага з'езду, паводле якой Беларусь павінна была ўваходзіць у склад Расійскай дэмакратычнай рэспублікі як аўтаномная адзінка з рэспубліканскім ладам.
Незалежніцкія тэндэнцыі ў беларускім руху ўзмацніліся пасля падпісання і ратыфікацыі Савецкай Расіяй Берасцейскага міру 1918 года. Балыпавікі парушылі дадзенае Троцкім у час працы Усебеларускага з'езду абяцанне, што лёс Беларусі не будзе вырашацца без удзелу яе прадстаўнікоў. 9 сакавіка 1918 года Выканкам Рады Усебеларускага з'езду прыняў Другую Устаўную грамату да народаў Беларусі. Цяпер краіна фармальна абвяшчалася Беларускай Народнай Рэспублікай. Закладваўся канстытуцыйны лад БНР як дэмакратычнай дзяржавы. Уся паўната ўлады перадавалася Радзе Усебеларускага з'езду. У гэтым акце нічога не гаварылася пра адносіны БНР з іншымі дзяржавамі. 18 сакавіка 1918 года Рада Усебеларускага з'езда была ператворана у Раду Беларускай Народнай Рэспублікі, 6 сяброў ВБР (Віленскай Беларускай Рады), В. Ю. Ластоўскі, I. I. і А. I. Луцкевічы і інш. былі кааптаваны ў склад Рады БНР, што ўмацавала незалежніцкую плынь у ёй. Незалежніцкая плынь была ўзмоцнена таксама тым, што Германія адмовілася прызнаць акт 9 сакавіка 1918 года і разглядала Беларусь як акупаваную частку Расіі.
IV. ТРЭЦЯЯ УСТАЎНАЯ ГРАМАТА. ДОЎГАЧАКАНАЯ НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ
23 сакавіка 1918 года А.I. Луцкевіч прапанаваў Народнаму Сакратарыяту абвясціць незалежнасць БНР. Прапанова была разгледжана на пасяджэнні фракцыі БСГ у Радзе БНР. А 8-й гадзіне вечара 24 сакавіка 1918 года пачалося пленарнае паседжанне Рады. 3 дакладам аб палітычным становішчы Беларусі выступіў Смоліч. Супраць незалежнасці выказаліся некаторыя прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў, кааптаваныя ў Раду 20 лютага 1918 года. Большасць, якую складалі сябры БСГ, аднадушна выступіла за абвяшчэнне незалежнасці Беларусі. А 8-й гадзіне раніцы 25 сакавіка 1918 года была прынята Трэцяя Ўстаўная грамата (яе тэкст датаваны 24 сакавіка 1918 г).
Ад гэтага часу Бела-русь абвяшчалася незалежнай і свабоднай дзяржавай, якая ўзаконіла заваёвы Лютаўскай і часткова (перадача зямлі сяля-нам без выкупу) Кастрычніцкай рэвалюцый у Расіі.
Незалежнасць БНР не адпавядала інтарэсам суседніх дзяржаў. У Расіі і манархісты, і бальшавікі, і дэмакраты лічылі Беларусь неад'емнай часткай сваёй дзяржавы. Украіна і Літва мелі прэтэнзіі на беларускія тэрыторыі. Польскія палітычныя арганізацыі бачылі ў складзе будучай польскай дзяржавы ўсю Беларусь (правыя) або яе заходнюю і цэнтральную часткі (сацыялісты). Латвійскія дзеячы мелі свае інтарэсы ў Латгаліі, дзе значную частку насельніцтва складалі беларусы. Праціўнікамі беларускай дзяржаўнасці з'яуляліся польскія і рускія арганізацыі на Беларусі. Іх адмоўнае стаўленне да беларускай дзяржаўнасці ўзмацнялася тым, што ў 2-й Устаўной грамаце бьша абвешчана, а ў 3-й пацверджана нацыяналізацыя зямлі і перадача яе ў карыстанне тым, хто на ёй працуе. Гэта непасрэдна закранала інтарэсы польскіх, апалячаных і рускіх памешчыкаў, царквы. Негатыўна адносіліся да беларускай дзяржавы і пэўныя яўрэйскія колы, якія арыентаваліся на мову і культуру «вялікіх» народаў і мелі эканамічныя інтарэсы за межамі Беларусі.
V. ВОРАГІ БЕЛАРУСКАЙ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ. АЛЬТЭРНАТЫВЫ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ
Нямеччына, якая ўвесну 1918 году акупавала заходнюю і цэнтральную Беларусь (улучна з Менскам), не прызнала Беларускае Народнае Рэспублікі. Нямецкія акупацыйныя ўлады рабілі ўсякія перашкоды, каб не дапусціць да стварэння беларускага войска, так патрэбнага ў той час для абароны краю.
Дзеля таго, канец Першай Сусветнай вайны і капітуляцыя Нямеччыны ў лістападзе 1918 года заспелі БНР у вельмі цяжкім становішчы. 3 двух бакоў наступалі на Беларусь моцныя, добра зарганізаваныя і ўзброеныя варожыя сілы - расейскія камуністы (бальшавікі) з усходу і польскія паны з захаду. Абодва ворагі былі наважаныя не дапусціць да незалежнасці Беларусі.
Яшчэ 25 лютага 1918 году нямецкія салдаты занялі будынак Народнага Сакратарыята, знялі з яго бел-чырвона-белы сцяг, у самім памяш-канні зрабілі ператрус і забралі касу. Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі германскія акупацыйныя ўлады пад пагрозаю зброі разагналі Раду і Народны Сакратарыят, але іх сяброў не арыштавалі. У гэтых умовах урад БНР пачаў ствараць беларускі камандны склад, прызначыў спецыяльнага камісара для ваенных спраў (К. Б. Езавітаў) і абвясціў аб узбраенні грамадзян. У пачатку красавіка 1918 года нямецкія акупацыйныя ўлады заявілі, што яны забараняюць дзейнасць Народнага Сакратарыята.
У супроцьвагу БНР, бальшавікі абвесцілі ў Смаленску Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку (БССР). Палякі ў сваіх закліках да грамадзян Вялікага Княства Літоўскага заяўлялі, што яны змагаюцца «за нашу і вашу вольнасць».
Польскі маршал Пілсудскі быццам нават планаваў федэрацыю, у склад якой павінны былі ўвайсці: Польшча, Беларусь, Літва і Украіна. Аднак, беларусы не давалі веры польскім абяцанням - і хутка выявілася, што Польшча сапраўды не ставілася паважна да справы аўтаноміі - занятая пазней палякамі Заходняя Беларусь была проста далучана да Польшчы.
VI. АСНОЎНЫЯ ВЫНІКІ ПРАЦЫ ДЗЕЯЧАЎ БНР
Рада і Народны Сакратарыят БНР прыкладалі намаганні для арганізацыі беларускіх нацыянальных інстытутаў у цэнтры і ў правінцыі. 27 са-кавіка 1918 года абвешчана пастанова Рады пра тое, што яна бярэ ўсю паўнату ўлады ў краіне. 20 красавіка 1918 года прыняты наказ мясцовым бе-ларускім радам аб асновах выбараў у сельскія, валасныя, павятовыя, местачковыя, гарадскія і губернскія рады, якія былі павінны пераняць ад акупацыйных улад кіраванне пэўнымі галінамі гаспадарчага і культурнага жыцця.
Найболыпых поспехаў БНР дасягнула ў развіцці асветы і культуры. Яшчэ ў перыяд акупацыі германскімі войскамі заходняй часткі Беларусі у 1915-17 гадах былі адчынены 89 беларускіх школ, настаўніцкія курсы ў Вільні і настаўніцкая семінарыя ў Свіслачы. Працаваў беларускі прытулак для сірот «Золак». Выходзілі газеты «Гоман» і «Беларус». Былі заснаваны выдавецтвы газеты «Гоман» і Беларускага народнага камітэта ў Вільні, Беларускі клуб з тэатрам Ф. Аляхновіча, беларуская бібліятэка і кнігарня. Пасля абвяшчэння БНР Народны Сакратарыят прыняў пастанову аб дзяржаўным статусе беларускай мовы. Паводле розных падлікаў, працавалі ад 150 да 350 беларускіх школ, у т. л. Будслаўская беларуская гімназія, а таксама гімназіі ў Менску (дырэктар У. I. Самойла), Наваградку, Слуцку і Гародні. Падрыхтоўка настаўнікаў, апроч Свіслацкай семінарыі, вялася ў Менскім педагагічным інстытуце, у якім выкладалі В.Л. Іваноўскі, У. М. Ігнатоўскі, Я.Ф. Карскі, Тарашкевіч і інш. Для перападрыхтоўкі настаўнікаў працавалі курсы беларусазнаўства, заснаваныя 3 красавіка 1918 года ў Менску. Лекцыі тут чыталі Варонка, Грыб, Ігнатоўскі, Лёсік, Смоліч і інш. У красавіку 1918 года заснавана Менская вышэйшая музычная школа, якая ў тым жа годзе была перайменавана ў Беларускую кансерваторыю. Была адчынена таксама Каталіцкая духоўная семінарыя (рэктар - доктар філасофіі ксёндз Ф. Абрантовіч). У красавіку 1918 года створана падрыхтоўчая камісія для адкрыцця Бела-рускага універсітэта ў Менску, у якую уваходзілі А. Смоліч, М. Доўнар - Запольскі, Карскі, Самойла і інш. У планах ураду БНР было таксама адкрыццё сельскагаспадарчага і палітэхнічнага інстытутаў. Пры ўрадзе БНР былі заснаваны бюро для падрыхтоўкі падручнікау і выдавецтва «Прасвета». Друкаванне падручнікаў пачалося ў 1915 годзе выдавецтвамі Беларускага народнага камітэта і Ластоўскага. У 1915-18 гадах было выпушчана 9 кніг: лемантары, чытанкі пасля лемантара, задачнікі, кніга А.I. Луцкевіча «Нашы песняры», якая з'яўляецца часовым дапаможнікам па гісторыі беларускай літаратуры, і інш. Бюро для падрыхтоўкі падручнікаў народнага сакратарства асветы БНР за 4 месяцы склала 16 кніг для вучняў. У выдавецтве Беларускага народнага камітэта ў 1918 годзе выйшлі «Беларуская граматыка для школ» Тарашкевіча і «Беларускі правапіс» А. I. Луцкевіча і Я. Станкевіча (лацінкаю). Па ініцыятыве 1.1. Луцкевіча у 1918 годзе створана першая беларуская навуковая ўстанова - Беларускае навуковае таварыства ў Вільні. Вялася падрыхтоўка да адкрыцця Віленскай беларускай гімназіі. На аснове калекцый I.I. Луцкевіча ў Вільні і Менску была праведзена першая мастацкая выстаўка.
VII. НАЦЫЯНАЛЬНАЯ СІМВОЛІКА
У 1918 годзе ў якасці дзяржаўных былі ўзаконены бела - чырвона - белы сцяг і герб «Пагоня». У 1919 годзе М. Касцевіч (Макар Краўцоў) напісаў ваяцкі марш «Мы выйдзем шчыльнымі радамі....» (муз. Тэраўскага), які ў 1920 годзе стаў гімнам БНР. 11 кастрычніка 1918 года Рада зацвердзіла Часовую Канстытуцыю БНР. Народны Сакратарыят быў перайменаваны ў Раду Народных Міністраў. Яе узначаліў А. I. Луцкевіч.
Настасся Рудак.
Згукі 1-ай агульнанацыянальнай дыктоўкі
Як паведамлялася, 15 сакавіка ў Менску на сядзібе грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Фран-цішка Скарыны» (ТБМ) пачалася першая дыктоўка па беларускай мове ў рамках агульнацыянальнай акцыі, прымеркаванай да 90-годдзя абвяшчэння БНР. Удзел у ёй узялі каля 20 чалавек - культурныя дзея-чы, прадстаўнікі незалежных сродкаў масавай інфармацыі і замежных дыплама-тычных місій.
Кіраўнік аддзялення ў Менску пасольства Швецыі ў Маскве Стэфан Эрыксан зазначыў, што вельмі любіць беларускую мову і ўзяў удзел у гэтай дыктоўцы, каб паказаць сваё стаўленне да яе. «Хоць у Швецыі ніколі не стаяла пытанне мовы, але для мяне, як для носьбіта малой еўрапейскай мовы, кожная мова важная і шаноўная. І калі хоць нейкім чынам маё такое стаўленне да беларускай мовы некага натхніць, я буду вельмі задаволены», - адзначыў дыпламат.
Часовы павераны Славакіі ў Беларусі Любамір Рэгак , прэс-сакратар пасольства Польшчы Моніка Садкоўска , дарадца пасла Літвы Дарыюс Віткаўткас , пасол Украіны Ігар Ліхавы прачыталі ў перакладзе на беларускую вершы паэтаў сваіх краін пра мову. Часовы павераны ў справах Вялікабрытаніі ў Беларусі Найджэл Гулд-Дэвіс прачытаў у перакладзе на англійскую мову адзін з санетаў Янкі Купалы.
Верш у якасці падарунка ўдзельнікам 1-й агульнанацыянальнай дыктоўкі ад кіраўніка інфармагенства БЕЛАПАН Алеся Ліпая. Упершыню зачытаны Алесем Ліпаем на адкрыцьці 1-й агульнанацыянальнай дыктоўкі 15 сакавіка 2008
Я ўкрыжаваны лёсам на крыжы,
які завуць у свеце Беларуссю.
Мой Бог, дапамажы! Дапамажы -
бо я не паміраю, а баюся.
Мне страшны не нябыт, не тагасвет, -
мне боязна за ўсіх на гэтым свеце:
што Юда схоча больш яшчэ манет
і Пётр не спыніцца на адрачэнні трэцім.
Мне страшна, што разбэшчаны натоўп
прысудзіць смерць Марыі Магдаліне.
Што распачнуць зноў Вавілонскі стоўп
і мова беларуская загіне.
Баюся, што ў маім хітоне страж
даваць сасмяглым толькі воцат будзе...
Але найбольшы чалавечы страх -
За Беларусь.
І я малю аб цуде:
- Хай мне гарэць у пекле на вагні,
адно каб крыж ніхто ў касцёр ня кінуў!
Элі! Элі! Лама савахфані!
Забі мой страх!
І выратуй краіну!
Верш у якасці падарунка ўдзельнікам 1-й агульнанацыянальнай дыктоўкі ад амбасадара Украіны Ліхавога. Упершыню зачытаны амбасадарам Украіны Ліхавым на адкрыцьці 1-й агульнанацыянальнай дыктоўкі 15 сакавіка 2008
Дзмітро Паўлычка
Ты зрокся мовы роднае. Табе
Зямля радзіць адразу перастане,
Зялёная галінка на вярбе
Ад дотыку твайго завяне!
Ты зрокся мовы роднае. Зарос
Твой шлях і загубіўся ў пустазеллі...
Не маеш ты на пахаванні слёз,
Не маеш песні на вяселлі!
Ты зрокся мовы роднае. Пішчом
Ушыецца ў душу тваю завея.
Здранцвее сябра ад тваіх пяшчот
І маці родная ссівее.
Ты зрокся мовы роднае.Няўлад
Вякі брысці ты будзеш, без гарэння.
І сэрцы, й зоркі спаліць твой погляд,
Аберне ў мёртвае каменне.
Ты зрокся мовы роднае. Няўжо
Цябе не страшыць ганьба аж да скону?!
Яшчэ й журба паваліцца крыжом -
Яе не панясеш нікому!
Ты зрокся мовы роднае. Няма
Ў цябе цяпер ні роду, ні народу.
Чужынца дзякі не чакай дарма -
Пагарда будзе платаю да зводу!
Ты зрокся мовы роднае...
1955
З украінскай мовы пераклаў Валеры Стралко.
Верш ад літоўскага народа ўдзельнікам 1-й агульнанацыянальнай дык-тоўкі дорыць дарадца амбасадара Літвы Дарыюс Віткаўскас. З літоўскай пераклаў Васіль Сёмуха Упершыню прачытаны Дарыюсам Віткаўскасам на адкрыцці 1-й агульнанацыянальнай дыктоўкі 15 сакавіка 2008
Яніна Дегуцітэ
Родная мова
З пошапту дзюнаў
да просінні неба пазааблокай,
З поплеску мора і ўсхліпаў азёр чаратовых,
З водару хлеба і песні пушчанскай, шырокай,
Складзена ў вуснах гучанне роднае мовы.
Выплаўлена у абпале на стосах Пілена
З зіхоткай празрыстасцю бурштыновай,
Яна - у калысках прыгонніцы-маці ўсталела,
У стагнотах пясчаных Пірчупіса, родная мова.
Яна ў лугавой цішыні і ў шум-звоне вуліц,
У стракатых балконах прадмесцяў сваволіць,
У смеху коцікаў жоўтых, у шумлівасці бору,
У прыветлівых тварах
ці грозных ад гневу супору.
У крыві на турэмных мурах літоўскае слова,
Ірдзела, жарам ахвярным гарэла пад попелам
На жудасных ростанях Балтыі з Нёманам, -
Спрадвечны наш лёс апявае матчына мова.
Радасць у нас вышчабечвае
птушкаю сэрца разлогі
І пракладвае ў вечныя нерушы духу дарогі,
Водарам чорнага хлеба і песняў баровых -
Песціць нам вусны пах роднае мовы.
1963
Верш у якасьці падарунка ўдзельнікам 1-й агульнанацыянальнай дыктоўкі ад амбасадара Польшчы Генрыка Літвіна і літаратурнага перакладчыка Васіля Сёмухі. Упершыню зачытаны 2-ім сакратаром амбасады Польшчы Монікай Садкоўскай на адкрыцці 1-й агульнанацы-янальнай дыктоўкі 15 сакавіка 2008 г.
Віктар Гамуліцкі
Віктар Гамуліцкі (Viktor Gomulicki), псеўданім - Фантазы (Fantazy), (1848-1919), польскі пісьменнік, даследчык літаратуры пары польскага пазітывізму, выдавец, бібліяфіл, даследчык гісторыі Варшавы; аўтар паэмаў, зборнікаў вершаў, гістарычных раманаў "Цудоўная гараджанка", "Меч і локаць" і інш., гістарычных нарысаў і эсэ, аўтабіяграфічнага раманa "Успаміны блакітнага мундурыкa". Верш "На Белай Русі" першы раз быў апублі-каваны 11 ліпеня 1908 г. у варшаўскім часопісе Tygodnik Ilustrowany, № 28.
На Белай Русі
На беларускіх гонях сонна млее ціша,
Як зольнай мглы павеў;
А ў беларускіх хатах шэпт псальма калыша
Журботнай скрыпкі спеў.
Тут сонца цмяна лье праменне,
На тварах таямніча цені
Ляжаць, як дух у затаенні,
Што выжыць тут сумеў.
Беларуска-дзяўчына у гнеў не ўпадае -
Рэдка пачуеш смех.
Затое дух упарты і моцны мае -
Анёла нізкіх стрэх.
А характар яе - статэчны,
А нораў і гонар - сардэчны,
А зарок у каханні - вечны,
Бо ламаць яго - грэх.
Беларусы-сяляне - філосафы долі;
Ацяжэлы ў іх крок;
Ціхія ў полі, хаце, карчме і ў касцёле,
Сонна-вялы ў іх зрок.
"Ты спіш, а доля пышным кветам!" -
Кажуць так тут зімой і летам -
І журботна-радасна гэтак
Плыве жыцця паток.
У беларусаў не любяць мяняць сумневы -
Бо і сам свет такі ж!
Яны з курганоў слухаюць небылі, спевы
І што кажа ім крыж...
Чуюць Бога ў віхураў хоры,
Бачаць Яго ў шчасці і ў горы,
У стрэсенай громам прасторы
Шукаюць Бога звыш...
О беларуская мова! Твой спеўны гук будзіць
Рэха былых гадоў -
Табой усцешаны міралюбныя людзі,
Дзеці пушчаў, садоў.
У сугуччы славянскага слова,
Ты - як песенька жаўручкова,
Шчабятушка салодкая мова -
Мядовай ліпы цвет.
Беларуская песня! Як гэты край сівы -
Ты сумнай песты чар;
З курганоў і магілаў твае ўсе матывы,
З енку сялян твой шарм...
Сёння цвіцеш ў забытым сненні,
А як майстар спяе ў натхненні,
Свет застыне ў нямым здзіўленні -
Запяе ў ім душа.
О народ беларускі! Аціхнуць навалы,
Зашумяць зноў лясы;
І загучаць у адзіным суладным хоры
Ўсіх славян галасы.
А ў ім - твой званочак вясновы,
Як золак птушынае мовы;
Мілажальны і адмысловы -
Спелы колас красы.
Пераклаў з польскай мовы Васіль Сёмуха.
Верш ад славацкага народа ўдзельнікам 1-й агульнанацыянальнай дыктоўкі дорыць Часовы павераны ў справах Славакіі Любамір Рэгак. З славацкай пераклаў Васіль Сёмуха. Упершыню прачытаны Любамірам Рэгакам на адкрыцьці 1-й агульнанацыянальнай дыктоўцы 15 сакавіка 2008
Павал Орсаг Гвездаслаў
ПАРАСТКІ ІІІ
Свет колісь кпіў і здзекваўся з мяне:
Ці ж гонар духу й сэрца зладным словам,
Высокай прыгажосцю ахіне
Твая захлеўная жабрачка мова?
Адкінь сваё струхлелае радно,
Нягожы ўбор яно святой даброці, -
Ты маеш крылы, так, - але даўно
Яны абвіслі ў ніклым духу й плоці.
Я не адказваў на падступны здзек
Ні словам - чым аспрэчыш злую змусту?
А крыўду гідкую зазнаў навек... -
Бо памагла мне мама чыстым густам,
Я слухаў слоў яе замес густы -
Як так?.. Каб помыслам высокім наскім
Было зацесна ў строях песты, чты,
І міладайнай мамінае ласкі?..
І азарэнне! - З матчыных вачэй
Жыццю майму запрамяніла зорка
Блакітным бляскам, шчодраю цячэ
Красой, пяшчотай маміна гаворка
У схоў душы, у мой зялёны май -
Яе расой абмытаму не брыдка.
Аж нават сэрца просіцца у рай,
Душу славацкая так грэе світка.
Не ўцямлю, злоснічкі мае, ці ж бо
Які ў хлусні вам зыск быў, а ці клопат?
Ага ж! - я вашай подласці кляймо
Кладу на лоб вам за гнюсотны болбат.
Хацелі, можа, каб расток засох,
Хацелі надкусіць, карэньчык згрызці?
Ён вырас дрэвам, хісткасць пераўзмог,-
І радасна шуміць шалёсткім лісцем.
О, ў мове мамы столькі ж бо цяпла,
Красы, любові, мілаты святое, -
Яна ў жыцці крыніцай мне была,
Я піў з яе, бы з чашы залатое,
Яна бясцэнны мой святочны строй...
Жагнаю ўсіх, каму я ў нораў зладзіў,
Душой і сэрцам згодзен хто са мной,
І будзь пракляты той, хто мове здрадзіў...
О, каб я мог з яе ў сябе ўвабраць
Смак слодычы ды пераліць у слова,
Знайсці ў ёй пэрлы, вобразам надаць
Належную акрасу адмыслова!
Слабы з мяне фарсун, я - проста з моста! -
У пэрлах і лагодках цямлю блага,
Яна ж плыве ў народзе глебаўросла,
Над Татрамі святым лунае сцягам.
1896 г.
Верш у якасці падарунка ўдзель-нікам 1-й агульнанацыянальнай дыктоўкі ад літаратурнага перакладчыка Васіля Сёмухі.
Арвідс Скалбэ (1922 - 19??)
З 1953 г. працаваў у часопісе "Карогс", дзе з 1966 г. загадваў аддзелам паэзіі. Дру-каваўся з 1947 г. Карані яго паэзіі ў фальклоры, у латышскай класіцы. Заслужаны дзеяч культуры Латвіі, лаўрэат дзяржаўнай прэміі ЛССР (1974).
* * *
Народ, што зрокся мовы, хай з прымусу, -
Ён - з мура вытрушчаны крохкі ўломак,
Сцяны няма, ёсць толькі груда друзу,
І мёртвы бляск слюды не грэе дома.
А мова, не ўжываная ў народзе, -
Нібы ручай, што недзе блізка цвеліцца,
Нібы гудок з туману на дарозе,
Кранае вуха, не кранае сэрца.
Пераклаў з латышскай мовы Васіль Сёмуха.
У Менску адбылася прэзентацыя кнігі «Дарога»
У сядзібе Партыі БНФ адбылася прэзэнтацыя кнігі ўспамінаў старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы "Дарога. Стоўпцы. Капэнгагэн. Парыж. Мадрыд. Атава. Менск"
У зале не было вольных месцаў - сабралася каля 200 чалавек. Кніжку Івонкі Сурвілы можна было атрымаць адразу на ўваходзе.
У прэзентацыі кнігі не брала ўдзелу аўтарка: у інтэрвію Свабодзе яна апавяла, што вельмі хацела б быць разам з удзельнікамі, але амбасадар Беларусі ў ЗША Міхаіл Хвастоў прапанаваў напісаць ліст Аляксандру Лукашэнку, каб яе ўпусцілі ў краіну. Спадарыня Сурвіла сказала, што абсалютна не гатовая напісаць такі ліст, а падругое, яна лічыць ненармальным ехаць у Беларусь, калі яна змагаецца супраць цяперашняга рэжыму.
На пачатку імпрэзы старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі выказаў шкадаванне, што прысутных не сустра-каў на ўваходзе ў сядзібу бел-чырвона-белы сцяг. Напярэдадні прадстаўнікі адміністрацыі раёна запатрабавалі яго зняць. Кіраўніцтва партыі папрасіла пісьмовае абгрунтаванне. Тады прадстаўнікі ўладаў скарысталі метады падпольнай барацьбы і ўначы абламалі трымальнікі сцяга.
- Гэта сведчыць пра тое, што яны адчуваюць сваю слабасць. А вось сіла - у такіх кніжках. Па ёй можна зняць фільм, па ёй можна вучыць гісторыі нашых дзяцей.
Вёў імпрэзу дырэктар беларускай службы Радыё Свабода, каардынатар серыі "Бібліятэка Свабоды. XXI стагоддзе" Аляксандар Лукашук:
- Вялікі дзякуй гэтаму дому БНФ, у якім мы можам ізноў падзяліцца радасцю выхаду новай кнігі "Бібліятэкі Свабоды", чатырнаццатай па ліку. Амаль пяць гадоў таму мы пачалі цыкл перадачаў "Сучасныя мэмуары". Мы звярнуліся да нашых суайчыннікаў з просьбай напісаць іх успаміны, іх бачанне падзеяў найноўшай гісторыі, якія адбываюцца цяпер. Усяго ў нас выйшла больш за 20 цыклаў, і адзін з гэтых цыкляў мы папрасілі напісаць Івонку Сурві-лу. Так і нарадзілася гэтая кніга.
Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі распавёў, што сустракаўся з Івонкай Сурвілай у Штрасбургу пад-час Тыдня Беларусі ў Еўрапарламенце, куды яе афіцыйна запрасілі як кіраўніцу беларускага ўраду на эміграцыі:
- Для мяне вялікі гонар, што я, можа, адзіны ў гэтай зале, хто мае кніжку з яе ўласным аўтографам: "Дарагому Лявону і ўсім, хто аднаўляў беларускую незалежнасць на пачатку 90х гадоў. З удзячнасцю. Жыве Беларусь, Івонка Сурвіла, 13 сакавіка 2008 году, Страсбур". Перад ад'ездам я быў апошні, хто размаўляў з ёй. Яна ўжо ведала, што будзе сёння прэзентацыя. Перадавала ўсім шчырае прывітанне, перакананне ў тое, што ідэалы БНР спраўдзяцца, што Беларусь будзе вольнай, дэмакратычнай краінай, часткай еўраатлантычнай цывілізацыі.
Прафесар Захар Шыбека - адзін з тых, хто мог бы правесці з заплюшчанымі вачыма па мясцінах Менска, звязаных з БНР. Ён назваў Івонку Сурвілу таленавітай, незвычайнай жанчынай:
- Яна дэманструе эталон беларускай ментальнасці, кірунак думак. Яна дэманструе, якім трэба быць беларусам, у якім кірунку думаць. Як марыць, як хварэць за нашу Беларусь. І гэтая кніжка таму будзе вельмі карысная ўсім нам, і ў першую чаргу нашым жанчынам. Калі б у нас былі такія жанчыны, як Івонка Сурвіла, у нас не было б такіх праблем з нацыянальным самасцвярджэннем. Гэтая кніжка павінна як мага шырэй разысціся. У гэтым ёсць нейкая місія кніжкі. І калі Івонка ня можа даляцець да нас, яна даляцела да нас у выглядзе гэтай веснавой птушкі. Яна гукае вясну. Яна верыць у Беларусь. І гэта яе вера, я думаю, зьдзейсніцца.
Адна з удзельніц прэзентацыі, старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына" Алена Макоўская, сказала :
- Гэтая кніга мае вялікае значэнне, бо гэта ўспаміны дзейнага старшыні Рады БНР. Але найбольш мяне уразіла тое, што Івонка Сурвіла ў кнізе аткрываецца не толькі як грамадскі дзеяч, як палітык, але і як чалавек, як жанчына са сваімі пачуццямі, са сваімі перажываннямі, як дачка і маці, як жонка, якая кахае свайго мужа і разам з ім працуе. Гэта ўспаміны вельмі глыбокага чалавека, чалавека з вельмі далікатным унутраным светам. Гэтыя ўспаміны таксама адкрываюць некаторыя старонкі жыцця беларускай эміграцыі, якія да гэтага часу былі закрытыя - напрыклад жыццё беларускай эміграцыі ў Даніі ці Іспаніі на тыя часы.
А. Дашчынскі.
Успаміны Эдварда Вайніловіча
(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)
24 чэрвеня 1920 г. За чвэрць гадзіны да прызначанага часу я быў ужо ў Бельвядэры, двор якога быў застаўлены карэтамі і аўтамабілямі. Адны гавораць, што гэта нейкія замежныя місіі, іншыя што гэта па прычыне міністэрскага крызісу. Падыходзіць мой час, але мяне ніхто не запрашае. У галаву прыходзяць успаміны пра князя Канстанціна і лістападаўскую ноч, потым пра знаходжанне рускіх самадзержцаў; гадзіны б'юць 2 гадзіны, чую, як у суседнім пакоі адпраўляюць да Начальніка паведаміць пра сняданак. Няўжо я павінен тут сядзець, пакуль яны не скончаць?
Параўноўваю з тым, што ў найвысокіх саноўнікаў у Петраградзе так доўга чакаць мне не прыходзілася, але ж на тое ён і дэмакратычны ўрад. Як раптам уваходзіць ад'ютант і вядзе мяне ў кабінет Пілсудскага. Прызнаюся, што мне было цікава ўбачыць гэтую асобу ў маршчынах, з поглядам зпад ілба, як гэта звычайна ўяўлялася на партрэтах, намалёваных алеем. Я убачыў чалавека сярэдняга росту, амаль без маршчын, з тварам хутчэй налітым, аліўкавага колеру, трохі нават мангольскага тыпу. Падаўшы адзін аднаму руку, мы селі ў два побач пастаўленыя крэслы. Пачалася гутарка, якая, нягледзячы на абедзенны час і тупат ад'ютантаў за дзвярамі, працягвалася каля гадзіны, і якую я сам перапыніў каля 3й гадзіны, не жадаючы злоўжываць часам.
Пачаў я з таго, як тыдзень назад адправіўся ў Менск да генерала Шаптыцкага па бліжэйшую інфармацыю пасля прарыву фронту на адрэзку Лепель Будслаў Глыбокае, каб знайсці ў яго словы праўды і падтрымкі аб справах на фронце, каб спыніць паніку ў Менску і даць магчымасць працягнуць працу розным грамадскім арганізацыям. Так і зараз прашу ў Кіраўніка дзяржавы падтрымкі, каб пераадолець яшчэ вялікую прыгнечанасць, якая асільвае абшарнікаў у сувязі з праектам аграрных рэформ, пачатых Асмалоўскім па загадзе Кіраўніка дзяржавы. Гэтая прыгнечанасць усё ўзмацняецца, бо прарыў фронту ўжо на другі дзень можа быць ліквідаваны сіламі контрнаступлення, тады як заканадаўчы праект заўсёды прадугледжваецца на доўгі час.
Я звярнуў увагу на тое, што ўжо другое пакаленне на Крэсах вырасла пад ярмом "выключных правоў" і ў сваім катэхізісе мае запіс аб тым, што галоўным, антынародным грахом з'яўляецца пазбаўленне ад зямлі; кожны, хто перажыў Мураўёвых, Каўфманаў, Аржэўскіх і іншых правіцеляў і захаваў амаль не парушаным стан польскіх валоданняў у Беларусі, нарэшце дачакаўся польскага кіравання, але нам і не снілася, што можа на нас зваліцца як гром сярод яснага неба ўдар з боку "Мацежы". Нам цяжка паверыць у тое, што польскаму салдату было загадана здабываць Крэсы для таго, каб скараціць там плошчу земляў, якія знаходзяцца ў польскіх руках.
Не ўдаючыся ў падрабязнасці праекту, на хуткую руку напісанага Домбскім, трэба прыняць да ўвагі, што сам момант пачатку рэформы выбраны няўдала. Без сумневу, Кіраўнік дзяржавы знаёмы з прынцыпам бетонавых пабудоў; тонкая і з выгляду ненадзейная жалезная сетка надае гэтым канструкцыям галоўнае напаўненне, такой сеткай у войску, якое стаіць на Крэсах, з'яўляецца абшарніцкая моладзь з Крэсаў, без якой войска наша паддалося б бальшавізму. Прашу Вас праехаць па нашых дварах на Беларусі і вы не знойдзеце ў хатах ні аднаго сына; усё сядзяць у акопах, ведаюць, за што ваююць і разумеюць, якое значэнне маюць усходнія Крэсы для дзяржавы. Бо гэта нашы сыны падтрымліваюць дух войска.
Бацькоўскую зямлю ў іх адабралі бальшавікі, яны кроў сваю праліваюць, каб яе адваяваць і скласці да ног сваіх бацькоў. Няўжо да іх павінна дайсці вестку, што, калі яны выганяць ворага за межы, па вяртанні дадому, убачаць тое, што бацькі іх праз усе часы выключных правоў захавалі, і за што сыны галовы свае склалі, польская дзяржава ў іх забрала. У цяперашні час пытаннем жыцця для дзяржавы з'яўляецца дзяржаўная пазыка, якую мы стараемся падтрымліваць на Крэсах. У гэтых умовах ці можна патрабаваць ад абшарніка, якога пазбаўляюць бацькаўскай спадчыны, каб, губляючы сваю майстэрню, ён пазбаўляўся яшчэ і гатоўкі грошай з кішэні?
Можа, Вы думаеце, што толькі сыны так ахвярныя, а бацькі не годныя вашай падтрымкі? Прашу вас праехаць па нашых дварах і ўбачыць, што мы зрабілі, вярнуўшыся 9 месяцаў таму назад дадому, пасля нашэсця бальшавікоў, без інвентару, без прылад вытворчасці і якойнебудзь дапамогі дзяржавы: мы здолелі ўзараць, пасеяць і зямля ў нас амаль не прастойвае…
Тут Пілсудскі, які з яўным нецярпеннем слухаў мае довады, рэзка перабіў: "Ніякія, нават самыя пераканаўчыя "агульныя словы" не зменяць майго пункта погляду, а таксама ніякая статыстыка (аб якой я ні разу не ўспамінаў) не саб'е мяне з толку. Абшарнікі цалкам не працуюць на зямлі, толькі прышываюць арлоў на шапкі і гузікі да мундзіраў, каб заняць добра аплачваныя пасады ва ўрадзе. Зямля ляжыць і прастойвае, парастае бярозкамі, а краіна без хлеба!"
Я цярпліва выслухаў гэты выбух, але калі ён скончыў, то сказаў: "Пан Начальнік, я ўпершыню ў Бельвядэры, таму не дзіўлюся, што Вы мяне не досыць ведаеце, але тыя, хто мяне ведае, упэўненыя, што пустымі фразамі я не аперую, а за кожнае сваё слова прывык адказваць". І прызнаюся, што пры гэтых апошніх словах рукой з гарачкі аб стол стукнуў.
Гэты эпізод меў вынік, адразу ж змянілася ўся атмасфера гутаркі. Мабыць, Пілсудскі прывык мець зносіны пераважна з тымі, хто яго атачае, ад яго залежыць і чагосьці чакае, а тут нечакана сутыкнуўся з чалавекам іншага складу, незалежнага, і пачалася гутарка, я б сказаў, суседская, або хутчэй акадэмічная паміж людзьмі розных поглядаў і перакананняў. Ён тлумачыў мне, што клас абшарнікаў павінен сыйсці з поля нацыянальнага побыту, што ўсюды вялікая ўласнасць сыходзіць з арэны і да т. п., што я выдатна разумеў, але хацеў, каб гэтыя метамарфозы прайшлі, як на Захадзе, а не па бальшавіцкім узоры.
Я тлумачыў яму, што я зусім не праціўнік аграрнай рэформы. Так, я нават хутчэй згодны праводзіць яе з Пілсудскім, з Кіраўніком дзяржавы, з якім заўсёды можна якімнебудзь спосабам дамовіцца, чым з суверэннымі "непісьменнымі" з Сойма, у які ўвайшлі б яшчэ дэпутаты з Беларусі, вылучаныя 4м галасаваннем і г. д.
Падчас далейшай гутаркі Кіраўнік задаў мне пытанне: "Можа Вы не ведаеце, што я сам родам з тых жа колаў, што і Вы, паколькі сям'я мая адвеку стагоддзяў асела ў Літве, мы маглі б быць там нават язычнікамі, а Вы напэўна былі русінам". Я адказаў, што ведаю, што з тых жа колаў, але нават і лепшых, таму што ў мяне толькі 1500 дзесяцін, а ў Кіраўніка, як я ведаю, было 9000 дзесяцін, пра што я некалі даведаўся, быўшы ў Вільні. А у тым, што я не "зубр", Начальнік мог пераканацца па тым, якую пазіцыю я заняў на канферэнцыі ў Вільні па пытанні разняволення дробных арандатараў, што ён з задавальненнем пацвердзіў.
Калі наша гутарка перайшла на іншыя тэмы, я паглядзеў на гадзіны і ўбачыў, што ўжо не 2, а ўжо 3я гадзіна, першым устаў і, каб не сыходзіць ні з чым, прасіў Кіраўніка дзяржавы аб наступным: калі рэдакцыя аграрнага закона будзе канчаткова дапрацаваная ў Вільні, то перш, чым яго канчаткова падпісаць, ён павінен пагадзіцца склікаць прадстаўнікоў абшарнікаў для сумеснага канчатковага разгляду справы. Кіраўнік адказаў, што наколькі гэта будзе магчыма, ён выканае маю просьбу, выказаў задавальненне, што пазнаёміўся са мной. І, як мне здалося, мы пасяброўску паціснулі адзін аднаму рукі пры развітанні.
(Працяг у наступным нумары.)
Тэкст
1-ай агульнанацыянальнай дыктоўкі, зацверджаны ТБМ
Прадмова да зборніка "Дудка беларуская"
Братцы мілыя, дзеці Зямлі-маткі маёй! Вам ахвяруючы працу сваю, мушу з вамі пагаварыць трохі аб нашай долі-нядолі, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую мы самі, ды і не адны мы, а ўсе людзі цёмныя "мужыцкай" завуць, а завецца яна "беларускай".
Я сам калісь думаў, што мова наша - "мужыцкая" мова і толькі таго. 3 той пары я шмат дзе быў, шмат чаго бачыў і чытаў і пераканаўся, што мова наша ёсць такая ж людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбо іншая якая. Чытаў я ці мала старых папераў па дзвесце, па трыста гадоў таму пісаных на нашай зямлі і пісаных вялікімі панамі нашай мовай чысцюсенькай, як бы вось цяпер пісалася...
А, можа, і сапраўды наша мова такая, што ёю нічога добрага ні сказаць, ні напісаць не можна? Ой, не! Наша мова для нас святая, бо яна нам ад Бога даная, як і другім добрым людцам. I гаворым жа мы ёю шмат добрага, але так ужо мы самі пусцілі яе на здзек.
Ці ж ужо нам канечне толькі на чужой мове чытаць і пісаць можна? Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю. Перадумаўшы ўсё гэта, я, братцы, адважыўся напісаць для вас сякія-такія вершыкі: хто іх спадабае, таму дзякуй! А хто падумае лепш і больш напісаць, таму чэсць вечная і ад жывых людзей, і ад бацькавых касцей! А пісаць ёсць шмат чаго!
... Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем, катораму мову зойме, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі! Пазнаюць людзей ці па гаворцы, ці па адзежы, хто якую носіць. От жа гаворка, язык і ёсць адзежа душы... Можа, хто спытае: дзе ж цяпер Беларусь? Там, братцы, яна, дзе наша мова жыве!...
Паводле Францішка Багушэвіча.
Паслы зноў пісалі дыктоўку па-беларуску
Надзвычайныя і паўнамоцныя паслы Польшчы, Ізраіля і Балгарыі ў Беларусі пісалі 19 сакавіка дыктоўку па-беларуску.
Раней, 15 сакавіка, агульнанацыянальную дыктоўку пісалі прадстаўнікі іншых амбасадаў краінаў Еўразвязу, ЗША і рэдактары недзяржаўных выданняў.
Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Ізраіля Зэеў Бэн-Ар'е патлумачыў свой удзел у дыктоўцы:
- Таму што я лічу сваім абавязкам выказаць павагу да беларускай мовы. Для нас у Ізраілі моўнае пытанне было вельмі важнае ад самага пачат-ку станаўлення дзяржавы. Я лічу, што мы яго вырашылі і лічу, што Беларусь вырашыць гэтае пытанне таксама.
Гаворыць надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Польшчы Генрых Літвін:
- Мне асабліва трэба ўдзельнічаць, бо сама ідэя нацыянальнай дыктоўкі ўзнікла на прыкладзе Польшчы і Літвы. У нас гэта адбываецца. Толькі кепска, што я пакуль яшчэ не магу даць інтэрвію па-беларуску, але пісаць ужо паспрабаваў... Я тут толькі пяць месяцаў і мне пакуль цяжка, тым больш, што я гавару не толькі на расейскай мове, але і на ўкраінскай. Мне падаецца, што я змагу.
Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Балгарыі Петка Ганчаў прыгадаў, калі апошні раз пісаў дыктоўку:
- Пісаў у школе, потым, калі быў студэнтам замежных моваў, я пісаў дыктоўкі. Пісаў дыктоўкі ў часе маіх экзаменаў як аспірант, калі вучыўся ў Балгарскай Акадэміі навук. Гэта было больш за 30 гадоў таму. Мне гэта было цікава. Я не магу размаўляць па-беларуску, але гэтая мова мне падабаецца. Гэтая мова захавала яскравасць старажытнаславянскіх моваў".
Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі патлумачыў мэту акцыі:
- Спадзяёмся, што гэтая ідэя будзе мець працяг і ў наступныя гады мы будзем пісаць супольныя дыктоўкі, магчыма, некалькімі краінамі разам. Гэта дае самапавагу да сябе, адчуванне, што мы ў сям'і народаў, што нас паважаюць і мы паважаем усіх іншых. Гэта вельмі важны псіхалагічны крок, які асабліва ў нашай сітуацыі з беларускай мовай адыгрывае асаблівую ролю.
23 сакавіка ў Менску, а таксама ў абласных цэнтрах павінен быў адбыцца апошні этап Першай агульнанацыянальнай дыктоўкі па-беларуску. Пісалі яе прадстаўнікі палітыкі, вядомыя грамадскія дзеячы і грамадзяне.
Аднак на практыцы ў многіх месцах дыктоўку будуць пісаць і 24, і 25 сакавіка.
Любоў Лунёва.
Існаванне ТБМ знаходзіцца пад пагрозай
Дарагія сябры! 3 24 красавіка 2008 года ўступае ў сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 533, у адпаведнасці з якім памер арэнднай платы для большасці грамадскіх недзяржаўных арганізацый, якія не займаюцца камерцыйнай дзейнасцю, непамерна павышаецца. Гэты Указ закране і ТБМ. Так, напрыклад, толькі за памяшканне, якое займае ТБМ па вул. Румянцава, 13 у Менску, трэба будзе плаціць 846,5 еўра у месяц. А яшчэ аплата камунальных паслуг, тэлефона, інтэрнэта і гэтак далей.
Што рабіць у гэтым выпадку? Самае простае гэта сабраць датэрміновы з'езд, закрыць ТБМ і разбегчыся па хатах, дзе, седзячы на кухнях, можна колькі заўгодна лаяць дзейную ўладу, якая адным указам знішчае болей за 1000 розных грамадскіх арганізацый.
Але я прапаную іншы шлях.
Першае. Кожны месяц збіраць 5 млн. рублёў, каб утрымаць сядзібу ў Менску і іншых месцах. Зараз у нас налічваецца болей за 5000 актыўных сяброў. Трэба, каб кожны з іх плаціў у якасці складак ці ахвяраванняў 1000 рублёў у месяц. Галоўнае, каб кіраўнікі суполак збіралі грошы рэгулярна і своечасова пераводзілі іх на рахунак ТБМ: № 3015212330014 у Гардырэкцыі ААТ Белінвестбанка, код 764). Імёны асобаў, якія ахвяруюць адразу 5000 рублёў ці болей, будуць друкавацца ў нашай газеце.
Другое. Збіраць подпісы грамадзян Беларусі да адпаведных уладных структур з просьбаю захаваць для ТБМ былыя памеры арэнднай платы. Гэтыя структуры нам вядомыя, і адпаведныя бланкі зваротаў будуць надрукаваныя ў "Нашым слове" і змешчаныя на сайце ТБМ. Бланкі таксама можна атрымаць у сядзібе ТБМ па адрасе Румянцава, 13. Калі мы збяром 40-50 тысяч подпісаў, то вынік можа быць станоўчым, пагатоў што такія прэцэдэнты ўжо не раз былі. Галоўнае пратрымацца да чарговага з'езда, які запланаваны на кастрычнік.
Дык давайце зноў аб'яднаем свае высілкі і пакажам здольнасць да стваральнай працы.
Жыве неўміручая беларуская мова і жыве Беларусь!
3 павагай і надзеяй на Вас, Старшыня ТБМ, Алег Трусаў.
«ПРИЛАСКАТЬ И УНИЧТОЖИТЬ!»
Гістарычная трагедыя
(Працяг. Пачатак у № 11.)
Скірмунт. Пакуль мы будзем вучыцца лавіраваць, нас будуць дзяліць і Украіна, і Літва, і Латвія. І хто наканаваў нам вечную расейскую акупацыю пасля трох задушаных нашых паўстанняў за адно стагоддзе?!
Шантыр. Такімі размовамі мы толькі выклікаем антырасейскія настроі, нацыяналізм...
Краўцоў. Пачакай, Шантыр! А ты чаго хацеў? У нас царская акупацыя змянілася акупацыяй керэнскай, а цяпер мяняецца на бальшавіцкую?! Два дзяржаўныя перавароты за год! А ў нас што зьмянілася? У нас улада чыя?.. Расейскае войска ў нас улада, як і ў тыя рэвалюцыі. Прапаршчык Мяснікян з набрыддзю са свету ўладарыць не горш за генерала-вешальніка Мураўёва. А сярод народных камісараў ні аднога беларуса! Толькі расейцы, жыдкі, латышы, азербайджанцы ды іншыя! Яны ва ўпор нас не бачаць. Нават не ведаюць, што ёсць такі народ беларускі. І Беларусь для іх не існуе. І ці не расейскім шавіністам сказана: «Где русский солдат оправился, там и есть Россия». Перапрашаю спадарства, засралі паў Еўропы - дыхаць ужо нечым. І сёння не спяць у шапку. Заместа ураду - Ваенна-рэвалюцыйны камітэт стварылі, увялі цэнзуру, за паўмесяца правялі тры сваіх з'езды пад наглядам чэкістаў. Скажаце, і мы армейскія з'езды правялі? Правялі, а толку?! Дзе беларускае войска?! Адны размовы. А можа, яно нам і не трэба, бо ці не з Расеяй нехта сабраўся ваяваць?.. Дык гэта ж загуба ўсяму!
Нехта скажа, што мае словы ёсць нацыяналістычныя. Дык гэта, на жаль, толькі словы. А ў іх жа справы і спрэс шавіністычныя. Таму я і ёсць нацыяналіст, бо хачу мець сваю Айчыну. І кім мне было быць, як не нацыяналістам у стасунках з Расеяй царскай, керэнска-рэспубліканскай, а цяпер з бальшавіцка-чэкісцкай. І як, дзякуючы Богу, было не падняцца Беларусі нацыялістычнай, калі ўшчэнт, у дробны друзак растаптана і зняважана наша нацыянальная годнасць. Спрадвечныя акупанты выдаюць наш народ за бясхатніка ў гісторыі. Яны зрабілі ўсё, што маглі, каб мы апынуліся ў паняверцы і невымоўнасці. Усюды, як і раней, ідзе выцяс-ненне ўсяго беларускага. Усё ў нас перакруч-ваецца на маскальскі лад - школа, царква і нават родная мова. Расейская салдатня і чынавенства нават думкі не дапускаюць, што тутэйшыя не расейцы, што тут не Расея. Бачыце, мы з расейцамі адзін народ?! Браты, толькі малод-шыя. Беларуссю ў нас засталася толькі цёмная, забітая хлебапашная сялянская маса, сыны якой, прайшоўшы ў расейскіх школах маскоўскую вырабу, робяцца гарадскімі і думаюць, што гавораць расейскаю моваю і адшчапляюцца ад роднага народу, яго культуры, побыту, звычаяў і ад самой памяці пра сябе саміх. А пры выпадках даносяць на нацыяналістых ці вылоўліваюць іх і здаюць ва ўчастак.
Што гэта ёсць? Гэта ёсць вынік русіфікацыі, маскалізацыі і пераліцоўкі народу на свой капыл. Гэта можна цярпець далей? Правільна! Няможна. Таму мы, нацыяналістыя, і падняліся. І няма такой сілы, якая б нас спыніла. Мы дажыліся да таго, што расейцы з нас кпяць і смяюцца, як з чукчаў. Гэтага цярпець больш немагчыма. Але змагацца трэба не войскам, а ідэйна ўсеагульнай культурнай і асветнай працай. Трэба на сход, на ўсенародны сход, як кліча Янка Купала. У мяне пакуль усё.
Скірмунт. Які бліскучы узор нацыяналізму па-беларуску!
Смоліч. Я не стаў перапыняць гарачага выступу Макара, аднак усіх прашу да парадку і пачнем нараду.
Лёсік. Як мне здаецца, нарада пачалася і з самага галоўнага. А гарачага і нават палымянага нашай рэвалюцыі якраз і не хапае... пры добрым сваім войску.
Серада. Вядома ж галоўнае - гэта сваё войска. Без яго тут такая залева з маразмам можа пачацца, што...
Шантыр. Мужыкі, вы сапраўды збіраецеся ваяваць з Расеяй?
Выходзіць.
Гарун. Мы збіраемся ад яе абараняцца. А каб перамагчы будзем гуртавацца. Гурта-вацца ўсім народам. І без гарачага, палымянага слова праўды тут не абысціся.
Гольман. Мы с Канчером за «згурта-ванасць», но будем сами по себе.
Прыпазніўшыся ўваходзіце Фальскі і ціхенька займае мейсца каля дзвярэй.
Гісторык. Усевалад Фальскі - акцёр, тэатральны і грамадскі дзеяч.
Смоліч. Вельмі важна, каб на нарадзе быў парадак, хоць жывы абмен думкамі справе не пашкодзіць. Дазволю сабе некалькі слоў, каб толькі вызначыць галоўную мэту і накірунак нашай прамежкавай нарады перад важнай, а можа і гістарычнай, лёсавызначальнай падзеяй. Кожны з нас разумее, што склад гэтае нарады неаднародны, але сустрэча не выпадковая. Мэта яе аб'яднаўчая, бо Айчына ў небяспецы, як ніколі. Кастрычніцкі пераварот у Петраградзе, здаецца, не нясе нічога добрага нашай Бацькаўшчыне. Відавочна і тое, што Троцкі на перамовах здасць немцам Заходнюю Беларусь, а Усходняя застанецца пакуль за Расеяй. Літва нацэлілася на Віленшчыну і Гарадзеншчыну, Украіна акупавала Гомельшчыну і ўлезла на беларускае Палессе. Напярэдадні Усебеларускага з'езда нам, хто ўзначальвае беларускія нацыянальныя арганізацыі, партыі і іншыя структуры, хоць бы наблізіцца да адзінства, да аб'яднання нашых сілаў у адказны час гісторыі ды вызначыцца ў сваіх дзеях і намерах, абраць адзіна правільны і праведны шлях у абароне вольнай і адзінай Бацькаўшчыны, а не распачынаць вайну супраць Расіі, якой так баіцца наш нацыяналіст Макар Краўцоў.
За Вялікую Беларускую Раду і яе намеры скажа паважаны Алесь Гарун.
Гарун. Найперш скажу, што Вялікая Рада пры падтрымцы Беларускай сацыялістычнай грамады і Цэнтральнай беларускай вайсковай рады разглядае сябе як зародак вышэйшага органа дзяржаўнай улады і ў сувязі з гэтым мае намер уключыць у свой склад прадстаўнікоў ад гарадскіх дум, павятовых і валасных земстваў ды нацыянальных меньшасцяў. І гэта нармальна, бо дэмакратычна. А тое, што некаторыя сябры Вялікай Рады, асабліва грамадоўцы так званай левай плыні ды піцерскія беларусы на чале з Канчарам бачаць Беларусь аўтаноміяй у складзе федэратыўнай Расіі, а цяпер яшчэ і бальшавіцкай, няправільна! Няправільна таму, што наша аўтаномія ў складзе Расіі нічым не будзе адрознівацца ад губер-натарства генерала Мураўёва ці «Северо-Западной коммуны» прапаршчыка Мяснікова. А ствараць Беларусь краёвую ды ставіць яе разам з Літвой пад пагрозу новай уніі з Польшчай, як гэта бачыць пан Скірмунт, наогул было б злачынна.
Скірмунт. А сам шаноўны паэт Алесь Гарон Айчыну нашу якой бачыць?
Гарун. Дэмакратычнай, народнай, непадлеглай ні Расіі, ні Германіі, ні Польшчы, не кажучы пра Жамойцію з Аўкштайціяй!
Скірмунт. Даў бы Бог...
Шантыр. Алесь Гарун як паэт для мяне аўтарытэт, а як палітык і стратэг, даруйце,- не!
Людвіка (кінуўшы аловак на стол, абурана). Фабіян, гэта ўжо не лезе ні ў якія вароты, не кажучы пра пратакол нарады. Даруйце!..
Смоліч. Даруем праўду, хоць і нястрыманую.
Скірмунт (падымаецца з крэсла). Не здзіўляйцеся таму, што ў прынцыпе я згодзен і з паэтам, і з палітыкам Гаруном. Але аўтаноміі нам не абмінуць і не аб'ехаць. І забягаць наперад - толькі шкодзіць справе. Я не столькі за аўтаномію мясцовую, гаспадарчую з пашы-рэннем земскага самакіравання, колькі за аўтаномію палітычную, дзяржаўную, нацыянальную. А там - будзе відаць, што да чаго. Трэба зразумець, што змяніўся дзяржаўны лад і стары цэнтралістычны парадак трымацца не можа і не павінен. Дабрабыт, як ўсёй Расеі, так і беларускі, можа будавацца толькі на шырокай палітычнай аўтаноміі краю і яго народаў. Не трэба баяцца і слова «Федэрацыя».
Гольман. Правільна!
Скірмунт. Злучаныя Штаты Амерыкі, Швейцарыя - федэрацыі. А якія моцныя дэмакратычныя дзяржавы! Да гэтага дадам, што тэрмін «палітычная аўтаномія» не падразумявае абавязковасць свайго войска, сваіх асобных грошай ці мытных межаў. Усё гэта можа быць і агульным. Але ад сваіх праведных нацыяналь-ных патрабаванняў мы адступаць не можам і не павінны.
Вазьміце Украіну - яна ўжо пайшла далей, чым аўтаномія, і ідзе да незалежнай рэспублікі. Выступленне Украінскай Рады даволі сур'ёзнае і абдуманае. Яно заснавана і палягае на цвярозым разуменні інтарэсаў свайго народа. Ёсць свае інтарэсы і ў нашага народа.
Калі Расея зразумее сэнс нацыянальных патрабаванняў народаў, якія жывуць у ёй, і пойдзе ім насустрач, яна не толькі не аслабее а наадварот, узмоцніцца.
Гольман. Так это ж совсем другое дело! Иной резон!
Смоліч стукае алоўкам.
Скірмунт. Калі некаторыя кажуць, што народы Расіі пры старых парадках прывыклі адзін да другога і зліліся ў адно цэлае, то я скажу, што гэта было зліццё ланцугоў з кайданамі. Цяпер насталі новыя часы і трэба шукаць новыя прынцыпы злучэння, якія б выключалі ланцугі і кайданы для так званых «инородцев». І каб ад гэтага часу беларус не прасіўся ў расейца пераначаваць у сваёй хаце хоць пад лаўкаю.
Гольман. Куда и к чему вы нас толкаете, пан Скирмунт?
Скірмунт. Персонально вас я никуда и ни к чему не толкаю. И вообще первый раз вижу. Приехали, так посидите, послушайте, о чем хозяева своей земли толкуют ды чаго свайму народу зычаць. (Да старшыні сходу.) Даруйце! (Сядае.)
Лёсік. Дазволь, старшыня!
Смоліч. Калі ласка, спадар Язэп.
Лёсік. Паважаны пан Скірмунт трапна вызначыў гнеў, боль, жальбу і бездапаможнасць Макара Краўцова, як нацыяналізм па-бела-руску. Але ж Макар, як і мільёны нашых суайчыннікаў адчувае ўласнай скурай боль векавечнага чужацкага здзеку і прыніжэння зрусіфікаванага, амаскаленага народа. Ён абураны, але знявераны і ў войску патрэбы не бачыць. Сапраўды, не ваяваць жа з ардой. Але ж і не хавацца ў лясах і балотах, як некалі хаваліся ад татараў нашы прашчуры?! І ведаць: ніхто нашых патрэб не разважыць і не мае права разважваць, апроч нас самых. Ніхто не завядзе лепшага парадку ў гаспадарцы, як сам гаспадар. Пры самых цяжкіх варунках беларус не траціў датэпнасці і быў гаспадаром свайго становішча, якім бы яно ні было. Адным словам - Беларусь мае ўсё патрэбнае, каб зрабіцца краем цвітучым, багатым, а не такім заняпалым і занядбаным, якім стаўся ён пад загадам маскоўскай дзяржаўнасці. І мы, усе грамадзяне зямлі беларускай, павінны далажыць усіх сіл, каб скінуць з сябе апякунства чужынцаў і збавіць край наш ад кіраўніцтва маскоўцаў. Гэта мы павінны зрабіць, бо грубае, некультурнае ўладарства Масквы знішчыць край наш і прывядзе да загібелі, як яно вынішчыла і загубіла Дзяржаву Расейскую.
Калі мы папусцімся і аддадзімо развагу сваіх патрэб у рукі чужынцаў, або сваіх вырадкаў, што адракліся ад нашай Айчыны і мовы, дык яны ўсё зробяць так, як гэта добра для жыцця на Маскоўшчыне або дзе-небудзь у Польшчы. Канец канцом мы сцямім і схамянемся па часе, што нарабілі сабе клопату, але будзе позна. Нас заўсёды запыняць і скажуць: «Не верадуй, васпан,- скачы, уражэ, як пан кажэ!»
Каб ухіліцца ад усіх гэтых прыкрых зьявішч, каб зноў не папасціся пад загад і кіраўніцтва чужынца, каб потым не скардзіцца, не жаліцца, як цяпер нехта пачынае верадаваць, праклінаючы жыццё сваё па часе, каб не клялі нас дзеткі нашы, апынуўшыся праз нас, праз недавумства наша і нядбайнасць нашу ў нацыянальным палоне ў чужынцаў-маскоўцаў або палякаў - дзеля ўсяго гэтага мы і павінны дамагацца такой аўтаноміі для свайго краю, каб мець свой беларускі парламент, сваю Беларускую Краёвую Раду, цалкам незалежную ў межах свайго краёвага заканадаўства. Тым мы выкажам думкі свае, выльем боль сэрца свайго і паломім дашчэнту тыя праклятыя ёрмы нацыянальнай няволі, што вякамі трымалі нас ў здзеку і паняверцы, выцягваючы з нас жылы нашы.
У гэтым - ядыны ратунак, ядынае выйсце з таго скрутнага становішча, у якім апынуліся мы, дзякуючы дзяржаўнаму цэнтралізму, прышчэпленаму расейскай «дэмакратыі» самадзяржаўным панаваннем, цяпер ужо бальшавіцкім.
Пара кінуць вясці кампанейства з безнадзейна нядужым і заразліва хворым. Настаў час упэўніцца, што там, на сваім усерасійскім Устаноўчым Сойме Масква не дасць нам палёгкі. Наша будучыня ў нашых руках, і наш Устаноўчы сход, а я маю на ўвазе наш Першы Усебеларускі з'езд павінен быць на нашай Беларускай Зямлі і неадкладна, каб не спазніцца!
Дзякуй за ўвагу! (Сядае).
Смоліч. Аб падрыхтоўцы Усебеларускага зьезда, а можа ён назаве сябе і Кангрэсам, нам распавядзе Язэп Варонка - камісар юстыцыі і ўнутраных спраў Вялікай Рады.
Варонка. Думаю, шаноўнае спадарства разумее, як не проста рыхтаваць скліканне усенароднага з'езда-кангрэса пры такім роскідзе ідэй, думак і меркаванняў пры тым не толькі на такой вузкай сустрэчы, як наша. Тым не менш запэўніваю вас, што шырокапрад-стаўнічае беларускае веча адбудзецца ў тэрмін, які прызначаны. Нашы ваяўнікі ўсіх франтоў, а гэта ў асноўным сяляне і работнікі адзінадушна ідэю з'езда падтрымалі і дэлегатаў прышлюць, хоць самі ў сваёй масе, на вялікі жаль, будуць далёка. Больш за мільён бежанцаў таксама за скліканне з'езда, але яны яшчэ далей ад Беларусі, чым ваяўнікі. На чужыне іх патрыятычныя пачуцці абвастрыліся да крайнасці, бо аказаліся людзі ў становішчы жахлівым. Нашы «браты»-расейцы гоняць іх з гарадоў і вёсак, пазбаўляюць хлебных пайкоў, звальняюць з прадпрыемстваў адных і бязбожна эксплуатуюць на іншых. І ваяўнікі-беларусы і бежанцы, як і свядомае мясцовае насельніцтва ў сваіх рэзалюцыях і наказах дэлегатам, што прыходзяць у Вялікую Раду, патрабуюць ад бальша-віцкага Петраграда і будучага з'езда абвяшчэн-ня беларускай дэмакратычнай рэспублікі з яе ўваходам у расейскую Федэрацыю з прызнаннем беларускай мовы дзяржаўнай.
Варонка (працягвае). Патрабуюць і права на стварэння свайго войска. На жаль генерал Кіпрыян Кандратовіч марудзіць з гэтай жыццёва важнай справай, а Вялікая Рада ніякіх мераў не прымае. На сесіі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацыяў мая прапанова аб увядзенні аўтаноміі Беларусі явачным, рэвалюцыйным парадкам была падтрымана, але ніхто і пальцам не варухнуў, каб падняць народ. Адны размовы і нават не менш палкія, чым выступ Макара Краўцова ці шаноўнага Язэпа Лёсіка. Мы нават не ўлічваем таго, што галодныя і распранутыя перад зімою расейскія вайскоўцы-франтавікі ў любы момант могуць у масавымі парадку пакінуць акопы і заняцца рабаўніцтвам. Узнікае неадкладная патрэба бараніць край, яго людзей, іх майно і тэрытарыяльную цэласць роднай зямлі ад бальшавіцкай анархіі, кайзе-раўскай арміі ды польскіх вайсковых аддзелаў Доўбар-Мусніцкага. Рапарт спадара Серады ад імя вайсковай каманды я асабіста ўспрыняў, як, мякка кажучы, фрагмент з дрэннай аперэты. Бо войска ў нас пакуль няма. Мы чакаем яго з франтоў і нават не думаем ствараць аддзелаў з мясцовага, цывільнага насельніцтва.
З'езд мы падрыхтуем і склічам, але ён будзе безабаронным. І мне скрушна.
Смоліч. Сапраўды, не весела...
Варонка. Прапанаваць нешта радасная не магу, хіба толькі тэкст Граматы да Беларускага Народу аб тым, што наспела пара пачынаць...
Смоліч. Чытай, Язэп...
Варонка (зачытвае).
Браты-беларусы, працоўны народ Беларусі, работнікі і селяне-земляробы, беларусы-ваякі, усе, каму дарага воля і рэвалюцыя, усе, у кім гарыць і бьецца сэрдцо за правы і волю беларускаго народу!
Грамадзяне усіх іншых народаў, якія жывуць на нашай зямельцы!
Прышоў момант, якога не ведае гісторыя нашае многапакутнай зямлі. Воляй рэвалюцыі мы пастаўлены перад патрэбай сабраць усе жывыя сілы нашае Бацькаўшчыны дзеля абароны і ўтрымання нашых вольнасцяў, здабытых крывёй мільёнаў сыноў пакрыўджанай, бяздольнай Беларусі.
У гэтыя дні нам належыць паказаць запраўды, што злучаная пакутай беларуская рэвалюцыйная дэмакратыя ні дапусціць, каб віхор бязладу згубіў нашую святую нацыянальную справу абароны вольнасцяў і правоў Беларускаго Народу.
Браты-Беларусы, працоўны народ, сыны зямлі і абаронцы вольнасцяў Бацькаўшчыны! Злучыцеся у адну згодную сям'о каля Вялікай Беларускай Рады, адкідаючы ад сябе сеючыя нізгоду поклічы і будзьце асцярожнымі у сваіх дзеях. Толькі парадак і згоднасць паміж усімі, паможа нам утрымаць спакой у нашым краі, а еднасць з войскам падыйме дух і злучыць увесь народ.
Браты-Беларусы! Вялікая Беларуская Рада, апіраючыся на Цэнтральную Вайсковую Раду, Беларускі спаўняючы Камітэт Заходняго фронту, на ўсе беларускія арганізацыі, верыць у сілу і мудрасць беларускаго народу, у руках катораго вялікая будучына Вольнай Беларусі, воля, зямля і згода.
Часовая Цэнтральная Беларуская Вайсковая Рада.
Беларускі Спаўняючы Камітэт Заходняга фронту.
Беларуская Соцыялістычная Грамада.
Беларуская Народная Партыя Соцыялістаў.
Смоліч. Якія будуць думкі, меркаванні?..
Бадунова. Як зварот да народа ён у сваім жанры і палкі, і эмацыйны, але ж вельмі агульны.
Грыб. Настолькі агульны, што не зразумела якімі канкрэтнымі абставінамі выкліканы і куды той жа народ кліча.
Краўцоў. Лічу, што трэба неадкладна зрабіць не проста Грамату, што кліча народ туды няведама куды, а распрацаваць канкрэтную канцэптуальную праграму, якая будзе выносіцца на абмеркаванне Усебеларускага Кангрэсу ці З'езду.
Захарка. Настаў час, каб вызначыцца і з тэрмінам склікання Кангрэсу. Для гэтага ж і сабраліся, як я разумею...
Рак-Міхайлоўскі. І не гуляць у хованкі са стварэннем войска. Трымаць сакрэты дазволіць толькі Езавітаву, пакуль яго Менскі полк пад носам у Мяснікяна набірае сілу і колькасць. Правільна было заўважана: не чакаць тысячы франтавікоў адразу, а ствараць атрады, вайсковыя дружыны валанцёраў, урэшце, паднімаць народнае рушэнне з таго, што ёсць тут, дома, пад рукою і зараз. І не толькі ў Менску, а на ўзроўні ўездаў, валасцей, гарадоў і мястэчак.
Езавітаў. Абсалютна згодзен і падтрымліваю!
Смоліч. Трэці з'езд Грамады не двухсэнсоўна выказаўся і вітае ўтварэнне беларускай народнай арміі і жадае, каб яна стала рэвалюцыйнай гарантыяй працоўнага народу беларускага і памагла яму дабіцца яго нацыянальных і сацыяльных мэтаў. Мэта ж БСГ - зрабіць хоць зачатак сваёй беларускай народнай улады на тэрыторыі Беларусі. І ад гэтага Грамада не адступіць!
Серада. Я падтрымліваю абедзвюмя рукамі!
Фальскі. Лічу, што зварот, грамата, адозва да народа, ды яшчэ першая перад Кангрэсам, павінна складацца з двух частак: канстатацыі становішча, што склалася ў краі і пастаноўкі канкрэтных задач, вызначэнне дзеянняў, якія павінны гэтыя задачы вырашыць, каб незайздроснае становішча выправіць, а край уратаваць, хоць ад расейцаў, хоць ад немцаў, хоць ад палякаў!
Скірмунт. Пад такой Граматай-устаноўкай я падпісаўся б.
Фальскі. У такім важным дакуменце найперш павінна быць чорным па беламу запісана, што для абароны свайго права на нераздзельнае існаванне беларускага народа ў яго этнаграфічных межах ён павінен мець сваіх паўнамоцных прадстаўнікоў не толькі на Бе-расцейскіх перамовах з немцамі, але і на Мірным Кангрэсе краін-удзельніц вайны.
Бадунова. А мясцовая ўлада абавязана прыняць усе неабходныя захады, каб захаваць і зберагчы тое, што яшчэ засталося з багаццяў краю. У звароце-грамаце неабходна падкрэсліць: у межах Беларусі, як разбуранай прыфрантавой паласе, ужо зараз, неадкладна, можа быць нават явачным, рэвалюцыйным парадкам забараніць усялякія рэквізіцыі харчавання, фуража і быдла, бо ніякія камітэты дапамогі пацярпелым ад вайны не ўратуюць край ад голаду. А голад набліжаецца штодня.
Гарун. З нашай Граматы сялянства павінна даведацца аб бясплатнай перадачы яму панскай, царкоўнай, касцельнай, манастырскай, кабінетнай, удзельнай і іншых зямель, падкрэсліўшы, што гэта будзе найважнейшай заваёвай сялянскага люду беларускага, гарантыяй яго захавання і нацыянальнага эканамічнага росквіту.
Скірмунт. Калі хочаце, шаноўны паэт, уратаваць родную краіну ад крававага кашмару і поўнага разбурэння не толькі эканомікі, але і чалавечага ў чалавеку, адмоўцеся ад вар'яцкага бальшавіцкага закліку: «адабраць у багатых і падзяліць паміж беднымі».
Гольман. Видали, чего барин захотел?!
Скірмунт. Адмоўцеся, пакуль яшчэ не позна, а свой дзікунскі заклік расейцы няхай праэкспераментуюць на сабе.
Гарун. Не, пан Скірмунт. Дзесяць ката-ржных гадоў з гакам я чакаў волі і шчаслівай магчымасці адабраць у багатых каб падзяліць паміж беднымі.
Скірмунт. Ну што ж... Кажуць: вольна-му воля, а вар'яту голае поле. Між іншым, мужыцкая прымаўка...
Смоліч. Якія яшчэ будуць заўвагі, прапановы?..
Серада. Калі пайшла такая прадметная размова, то, як той казаў, ад аперэтачнай каманды прашу ў адозву-грамату унесці, што для забеспячэння непадзельнасці краю і для абароны яго кроўных інтарэсаў Вялікая Рада і Цэнтраль-ная вайсковая рада ў выкананне рэзалюцый франтавых з'ездаў ваяўнікоў і Балтыйскага фроту прыступілі да фармавання аддзелаў нацыянальнага войска... з генералам Кандрато-вічам ці без яго...
Смоліч. Калі іншых прапаноў у пашыраную і паглыбленую Грамату «Ко всему Народу Белорусскому», а яна павінна быць менавіта рускамоўнай, то мне застаецца толькі паведаміць вам, што такая Грамата ёсць. (Паказвае Гармату.) Яна утрымлівае амаль усе прапановы і пажаданні, якія тут прагучэлі, можа толькі за выключэннем рэплікі пана Скірмунта аб «верноподданической» ганебнай просьбы да Расеі дазволіць нам начаваць у сваёй хаце хоць пад лаўкаю.
Паведамленне Смоліча выклікае ў прысутных не толькі інтарэс, але і здзіўленне.
Тлумачу, што Грамата у пашыраным варыянце падрыхтавана і падпісана ад імя Выканаўчага Камітэта Вялікай Беларускай Рады, Выканаўчага Камітэта Цэнтральнай Вайсковай Беларускай Рады і Беларускім Выканаўчым Камітэтам Заходняга фронту. Мелася падпісаць яе і ад імя Беларускай Сацыялістычнай Грамады, але яе кіраўніцтва не прыйшло да згоды, пакуль Грамата будзе утрымліваць выраз пра тое, што (зачытвае) «Белоруссия должна быть демократической республикой, спаянной с Великороссией на основе федерации», паколькі «спаянность» па-расейску - гэта якраз і ёсць права беларуса начаваць у сваёй хаце пад лаўкаю. Дзеля кампрамісу паміж усімі партыямі і арганізацы-ямі, якія падпісалі абедзве Граматы, прапаную абедзве і надрукаваць, улічыўшы прапановы і заўвагі, што тут прагучалі.
Апошні пункт Граматы, назавём яе вялікай, зачытаю даслоўна. Ён таго варты. (Зачытвае.) «Выполнить все ставимые историей задачи может только власть, избранная самим народом белорусским. Только она организует народ белорусский в великую силу, способную отстоять его национальные права.
Чтобы создать такую власть в центре и на местах, чтобы завоевать народу белорусскому надлежащее ему место в семье народов - созывается на 5-е декабря 1917 года съезд представителей всего белорусского народа в городе Минске».
Бальшыня прысутных апладзіруе.
І апошняе... (Зачытвае.) «Братья-белорусы! Лучших людей края нашего должны вы прислать на этот съезд, если хотите, чтобы долготерпеливый народ белорусский вышел из-под национального и экономического гнета и неволи, чтобы навсегда исчезли тени нашего мрачного исторического прошлого, чтобы жила вольная Беларусь!»
Апладзіруюць усе, акрамя Гольмана. Гучаць воклічы «Жыве Беларусь!»
(Працяг у наступных нумарах.)
Алесь Петрашкевіч
Вільня перад 90-мі ўгодкамі БНР
" Дык стойце-ж у свабодзе, якую даў вам Хрыстос, і не сьхіляйцеся зноў пад ярмом рабства."
/Апостал Павел/
У Таварыстве Беларускай Культуры ў Літве працягваюцца мерапрыемствы, прысвечаныя ўгодкам БНР. Нядаўна адбылася чарговая сустрэча ў сядзібе ТБК, адзначалі 170-дзе К. Каліноўскага,145-я ўгодкі паўстання, 115-годдзе з дня нараджэння Максіма Гарэцкага, гаварылі пра Алеся Белакоза і ролю ягонага музея для беларусаў свету. Пачаў мерапрыемства старшыня ТБК Хведар Нюнька, у ўступным слове коратка распавёў пра гісторыю БНР, Віленскі перыяд і закончыў сучасным становішчам, што сядзіба рады БНР знаходзіцца ў НьюЁрку, прэзідэнт Івонка Сурвіла, а сп.Хведар Нюнька мае гонар быць чальцом Рады, у 2000 годзе наведаў штабкватэру, прымаў удзел у працы рады ў Кліўлендзе 29 жніўня 2000 года.
На нашае мерапрыемства прыехаў даўні сябр ТБК, старшыня фонду Льва Сапегі, гісторык, краязнаўца Уладзімір Хільмановіч. Ён грунтоўна даследуе ролю паўстання 1863 г. і Кастуся Каліноўскага ў гісторыі Беларусі, пра што падрабязна распавёў віленчукамбеларусам. У прыватнасці Ул. Хільмановіч адзначыў: "Агульная колькасць паўстанцаў, палеглых у баях на тэрыторыі Беларусі невядомая. Пакараных ваеннапалявымі судамі і без суду было каля 18 з паловаю тысяч. Паводле афіцыйных звестак 128 чалавек былі павешаныя альбо растраляныя, 853 пайшлі на катаргу, адпраўлена ў Сібір на вечнае пасяленне 504 чалавекі, выслана з пазбаўленнем усіх правоў 825, рэкрутавана ў войска шарагоўцамі 320, у арыштанцкія роты 767. Усяго было выселена з Беларусі 12 483 чалавекі. 256 маёнткаў удзельнікаў паўстання былі сканфіскаваныя. Пакарана смерцю 8 ксяндзоў (кожны другі за чытанне маніфесту), 36 святароў высланы на катаржныя працы, 25 на пасяленне ў Сібір з пазбаўленнем усіх асабістых правоў.
Ідзе 2008 год. Год, які ў гістарычным каляндары адзначаны 145мі ўгодкамі паўстання 1863 году. Год, які мог стаць часам ушанавання тых, хто аддаў жыццё за незалежнасць нашай краіны. Сярод "белых плямаў" айчыннай гісторыі паўстанне 1863 году ледзь не самае неасветленае. Якія ж стэрэатыпы характэрныя для канцэпцыі разгляду паўстання?
Стэрэатып першы. Сутнаснахарактэрны. Паўстанне 1863 году мела характар вылучна змагання з расейскім самаўладдзем. Знакамітае выслоўе Кастуся Каліноўскага: "Народзе,...тагды толька зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе" (Лісты зпад шыбеніцы). Ключавымі тут ёсць словы "над табой". Бо не "з табой", не "на тваёй зямлі", а менавіта "над табой", іншымі словамі, калі беларускай зямлёй перастане кіраваць імперская дзяржава з Усходу.
Стэрэатып другі. Нацыянальны. Назваць палякам , аднаго з галоўных ідэёлагаў паўстання Кастуся Каліноўскага, было б проста смешна. У сваёй "Мужыцкай праўдзе" ён яскрава выступае супраць польскага панскага прыгнёту і палітычнай залежнасці ад Польшчы. Адно яскравае выслоўе: " Такой бесталковай галаве, як Варшава, не можна даверыць долю Беларусі".
Стэрэатып трэці. Канфесійны. І стэрэатып чацвёрты. Класавы. Самым складаным пытаннем у паўстанні 1863 году падаюцца стасункі паміж двума лагерамі вызвольнага руху. Яшчэ да пачатку вызвольнага чыну склаліся дзве плыні"белыя" і "чырвоныя".
Вызвольнае рэвалюцыйнае паўстаньне яны бачылі як адзіны шлях да незалежнасці. Тут дакладчык працытаваў словы гісторыка Вячаслава Шалкевіча:"Паўстанне К. Каліноўскі разглядаў не як самамэту, а толькі як непазбежны сродак дасягнення высакароднай мэты свабоды і незалежнасці сваёй радзімы, паколькі ў самадзяржаўнай Расеі адсутнічалі якіянебудзь легальныя шляхі змагання за ўладу, а значыць, і магчымасці рэалізацыі справядлівай і гуманнай сацыяльнапалітычнай праграмы". І патрэба сённяшняга асэнсавання паўстання 1863 году глянуць на яго беларускімі вачамі, але праз светагляд еўрапейца другой паловы ХІХ стагоддзя."Даклад быў настолькі цікавым, што прысутныя яшчэ доўга не адпускалі прамоўцу, задавалі пытаньні, і было пажаданне, каб дасьледаванне Ул. Хільмановіча было выдадзена асобнай кнігай. Але ці можа гэта адбыцца ў краіне, у якой тэма паўстання 1863 году непапулярная цягам астатніх гадоў. Трэба адзначыць, што ТБК годна адзначыла юбілеі і паўстання і Кастуся Каліноўскага: усклалі кветкі да табліцы К. Каліноўскаму, да месца пакарання, прайшлі "Шляхам К. Каліноўскага", і ,вядома мерапрыемствы яшчэ будуць працягвацца да канца года.
Да ўгодкаў БНР у ТБК адзначаюцца не толькі юбілеі пісьменнікаў, дзеячоў, але і ладзяцца сустрэчы, або чытаюцца лекцыі пра Асобаў,якія шмат зрабілі на грамадскай і культурнай ніве Беларусі. Таму і запрасілі гісторыка Ул. Хільмановіча, аўтара даведніка на кожны дзень "Беларускі каляндардаведнік", якім мы ў таварыстве карыстаемся рыхтуючыся да чарговай імпрэзы.
Такой Асобай для нас зьяўляецца і Алесь Мікалаевіч Белакоз чалавек, настаўнік, якіх у Беларусі адзінкі. Праславіў ён сваю вёску музеем, які пачаў ствараць у Гудзевічах яшчэ ў 60я гады мінулага стагоддзя. Сёння музей і імя ягонага стваральніка вядома далёка паза межамі Беларусі. Я даўно ведала пра існаванне такога музея, мне пашчасціла там два разы пабываць, апошні раз і з караўніком ТБК. Першы раз не паспелі наведаць мясцовыя могілкі, другі таксама не ўсе мясцовыя дастапомнасці, бо экскурсія ў музеі доўжылася амаль 8 гадзін, іх праводзіў сам Алесь Мікалаевіч Белакоз, ехалі да сп. А. Белакоза, ён з'яўляецца прыкладам нацыянальнай непахіснасці, прыкладам, як трэба любіць Беларусь. Вяртаешся з Гудзевічаў і такое ўражанне быццам пабываў у святых мясцінах. У гутарцы з прафесарам Гарадзенскага універсітэта Аляксеем Пяткевічам А. Белакоз адзначыў: "Сённяшняя незалежнасць Беларусі не выпадковасць. Гэта вынік намаганняў мільёнаў цяперашніх патрыётаў і тых, што стваралі Беларускую Народную Рэспубліку ў 1918 годзе, і тых барацьбітоў за волю нашага краю, што аддавалі жыццё ў далёкай мінуўшчыне. Тут, як і ў фізіцы, колькасьць пераходзіць у якасць. Нават нязначная дзейнасць для роднай Беларусі прычынялася да незалежнасці. Кожны са свядомых беларусаў у гады камуністычнага панавання лічыўся вінаватым ужо таму, што размаўляе пабеларуску, што шануе народныя традыцыі, што любіць родны край, свой народ. За гэта ў любы момант маглі пасадзіць, накіраваць у псіхіятрычны шпіталь для бестэрміновага "лячэння". Маглі арганізаваць публічную абразу ці нават забойства. Пра ўсё гэта мы ведалі і былі гатовы на самае горшае"... Пра свае ўражанні ад сустрэч з Алесем Белакозам расказала аўтарка гэтага допісу.
Наступны выступоўца, чалец рады, ТБК Васіль Акуневіч. Ягоны даклад быў прысвечаны 115м угодкам з дня нараджэньня Максіма Гарэцкага. Ён больш увагі ўдзяліў віленскаму перыяду жыцця і дзейнасьці пісьменьніка, яго першым публікацыям у "Нашай ніве". Напрыканцы прысутныя паглядзелі відыяфільм пра святкаванне 85-х угодкаў БНР у ТБК, выступленне Зянона Пазьняка, Вітаўтаса Ландсбергіса, Аляксея Пяткевіча, Алега Трусава і іншых. Старшыня ТБМ Віленскага краю раздаў запрашэнні на святую імшу "За Беларусь і ейны народ", якая адбудзецца ў грэкакаталіцкай царкве Святой Тройцы Базыльянскія муры 25 сакавіка 2008 года, а. Ян Даўкшыс, запаляцца 90 свечак за тых, хто аддаў жыцьцё за волю і незалежнасць беларускага народу. Студэнт ЕГУ Кірыл Атаманчык і малады гісторык Артур Яўмен прапанавалі разам, годна адзначыць 90-я ўгодкі БНР, прапанову падтрымаў дырэктар дому па правох чалавека, беларуская інтэлігенцыя Вільні. Для рэалізацыі ідэй быў створаны аргкамітэт.
Леакадзія Мілаш.
На здымках: 1.Слова мае Уладзімір Хільмановіч. 2. Прысутным цікава.
Канферэнцыя ў Празе
22 сакавіка ў Празе пад патранажам міністра замежных справаў Чэхіі Карла Шварцэнберга адбылася канферэнцыя "Мінуласць, сучаснасць і будучыня беларускай дзяржаўнасці".
У ёй ўзялі ўдзел старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, старшыня Кансерватыўна хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк, іншыя палітыкі, навукоўцы, прадстаўнікі грамадскасці з Беларусі і замежжа.
Намеснік міністра замежных спраў Чэхіі Ян Когаўт сказаў, звяртаючыся да ўдзельнікаў канферэнцыі:
- Чэшская Рэспубліка бачыць ў беларускай дзяржаўнасці еўрапейскія перспектывы, таму мы выступаем за еўрапейскую Беларусь з павагай да еўрапейскіх каштоўнасцяў. Будучыня Беларусі - у Эўропе, у еўраатлантычнай супольнасці.
Былы дысідэнт, сенатар і міністар унутраных спраў Чэхіі, кіраўнік ініцыятывы "Грамадзянская Беларусь" Ян Румл зачытаў прысутным зварот Вацлава Гаўла. У звароце, сярод іншага, былы прэзыдэнт Чэхіі звярнуў увагу на неабходнасць спрасціць еўрапейскую візавую палітыку ў дачыненні да грамадзян Беларусі. "Свабодамысныя беларусы павінны былі б тут мець нашмат большыя магчымасці для вывучэння і развіцця сваёй культуры і нацыянальных традыцыяў - калі немагчыма дасягнуць гэтага дома, - зазначыў Вацлаў Гавэл.
У інтэрвію Ян Румл сказаў:
- Мы будзем спрабаваць, асабліва падчас старшынёўства Чэхіі ў Еўразвязе, ініцыяваць заканадаўчыя змены, каб зменшыць цэны візаў для беларусаў. Гэтым пытаннем будуць займацца ня толькі краіны Вышаградскай групы, але, я таксама думаю, і Данія, і іншыя краіны, якія далучацца да гэтай ініцыятывы. Беларусь была і ёсць геаграфічнай і культурнай часткай Еўропы.
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла ў сваёй прамове казала пра ролю Беларускай Народнай Рэспублікі для ўсталяваньня беларускай дзяржаўнасці і набыцця Беларуссю незалежнасці ў 1991 годзе.
- Мы былі тым агеньчыкам, які даваў надзею на ажыццяўленне ідэалаў, выказаных у Акце 25 сакавіка. Сёння мы ведаем, што гэтыя ідэалы стануцца рэчаіснасцю, што наш народ зойме пачэснае месца паміж іншымі вольнымі народамі свету. Так, як развалілася савецкая турма народаў, разваліцца і сённяшняя дыктатура, якая пануе ў Беларусі. Разваліцца, бо расьце новае пакаленьне Дашкевічаў, Фінькевічаў і Севярынцаў, якія жывуць верай у лепшую будучыню Беларусі і якія пяроймуць нашае змаганне за ідэалы 25 сакавіка.
Старшыня Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк у сваёй прамове, сярод іншага, звярнуў увагу на надзвычай неспрыяльныя геапалітычныя ўмовы, у якіх была абвешчаная незалежнасьць БНР у 1918 годзе. Ён таксама прывёў паралелі з цяперашнім часам, гаворачы пра пагрозу незалежнасці Беларусі з боку Расеі, чый рэжым ён назваў "карпаратыўнай дыктатурай КГБ".
Пры канцы канферэнцыі яе ўдзельнікі напісалі агульнанацыянальную дыктоўку.
Аляксей Знаткевіч
Нельга жыць без Волі!
Свята 90-х угодкаў БНР
Упэўнены, што ў шэрагу вялікіх падзей святкавання 90угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі не застанеццца незаўважанай адна з важнейшых акцыяў па ўшанаванні памяці тых беларускіх патрыётаў, якія сваім інтэлектам і ахвярнасцю рэалізавалі ідэю Беларускай Дзяражвы. 25 сакавіка 1918 года ІІІ Устаўной граматай БНР на ўвесь свет было заяўлена: "Ад гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца незалежнаю вольнаю дзяржавай…"
Менавіта гэтыя словы з гістарычнага дакумента сталі лейтматывам святкавання 90х угодкаў БНР і прымеркаванага да гэтай вялікай даты адкрыцця помніка дзеячам Беларускай Народнай Рэспублікі "Заснавальнікам БНР", што паўстаў на сядзібе Музея выяўленчага мастацтва ў Старых Дарогах. На імпрэзу прыбыло каля 50 прадстаўнікоў грамадскасці з Менска, Гомеля і Бабруйска. Сярод іх былі ганаровыя чальцы гістарычнага клуба "Спадчына", сябры Руха "За свабоду", Таварыства беларускай мовы, грамадскага аб'яднання "Бацькаўшчына», вядомыя пісьменнікі, мастакі, музыкі, родныя рэпрэсаваных
Па добрай традыцыі святочныя мерапрыемствы былі распачаты з малітвы за Беларусь і Беларускі Народ, за стваральнікаў БНР, якую правёў святар Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Леанід Акаловіч.
Айцец Леанід Акаловіч асвяціў помнік. Падзялілі радасць святкавання граф Аляксандр Прушынскі і намеснік амбасадара Чэхіі Томаш Ядлоўскі. Сярод прысутных знаходзiлiся Уладзiмiр Содаль, Галiна Сiўчык, Таццяна Кiм, Вячаслаў i Вольга Дашкевiчы, родныя Аляксандра Казулiна.
Ініцыятар стварэння і адкрыцця помніка "Заснавальнікам БНР", кіраўнік культурнаасветнага клуба "Спадчына" Анатоль Белы ў сваёй прамове адзначыў, што на гэтым помніку ўсталяваны гарэльефныя партрэты 18 дзеячоў, якія спрычыніліся да абвяшчэння БНР у 1918 годзе. Гэта першы помнік заснавальнікам Беларускай Народнай Рэспублікі ў краіне. І прыйдзе час, калі наш народ належным чынам ушануе памяць ўсіх тых, хто змагаўся і аддаў жыццё за тое, каб Беларусь стала незалежнай і вольнай краінай.
Слова таксама бралі старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч, старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антось Астаповіч, грамадскі дзеяч Вячаслаў Сіўчык. На ўрачыстасці былі зачытаны віншаванні з 90мі ўгодкамі БНР і адкрыццём помніка "Заснавальнікам БНР" ад беларусаў Злучаных Штатаў Амерыкі: старшыні аддзела БАЗА Кліўледна Паўла Васілеўскага і дачкі Анатоля Белага, вядомай эміграцыйнай дзеячкі і пісьменніцы Святланы Белай. Усе выступоўцы падкрэслівалі той гераічны чын, які здейснілі лепшыя прадстаўнікі беларускага народа ў 1918 годзе, калі абвясцілі незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Без існавання БНР устрывожаны ўрад бальшавікоў не згадзіўся б на ўтварэнне БССР у 1919 годзе, без БНР не было б і сучаснай Рэспублікі Беларусь. Ад імя чэшскага народу, які мае даўнія гістарычныя стасункі з беларускім, са святам 90х угодкаў і фактам адкрыцця помніка "Заснавальнікам БНР" павіншаваў выконваючы абавязкі амбасадара Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Томаш Ядлоўскі. Гэтыя вітальныя словы былі горача сустрэты воклічамі "Жыве Беларусь!" і шчырымі апладысментамі.
У час урачыстых мерапрыемстваў адбывалася ганараваньне сяброў клуба "Спадчына", выдатных беларусаў, якія найбольш зрабілі і робяць, каб сучаснай Беларусь стала вольнай і дэмакратычнай краінай. Асабліва вітаўся факт таго, што медалём К. Каліноўскага адзначана мужнае змаганне вядомага палітыка і вязня Казуліна. Узнагародай "Спадчыны" пасмертна ўшанавана і жонка А. Казуліна Ірына. Медаль разам са шчырымі словамі падтрымкі быў перададзены родным палітыка. Сярод ганараваных Камітэрам Ушанавання клуба "Спадчына" адзначаны страшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў А. Пашкевіч, палітык А. Саннікаў, пісьменнік А. Рыбак, сябры грамадскага Камітэту па ўшанаванні памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій…
Прыемна, што сярод шматлікіх знакавых асобаў палітыкаў, праваабаронцаў, дзеячоў нацыянальнай культуры і Адраджэння, быў адзначаны медалём з выявай "Пагоні" вядомы беларускі рокмузыкант і мастак Андрэй Плясанаў. Як адзначана ў дыплёме: "За вялікі ўклад у развіццё беларускамоўнай рокмузыкі, захаванне беларускага фальклору і ўдзел у мерапрыемствах клуба "Спадчына". Андрэй ў гэты дзень быў у добрай творчай форме і ў атачэнні выдатных мастацкіх твораў, што месцяцца ў Музеі, пад гром апладысментаў вельмі хораша і пранікнёна выканаў шэраг лепшых сваіх песень. Вялікую цікавасць наведвальнікаў Музея ў Старых Дарогах і прэзентацыя фільма, прысвечанага 90м годкам абвешчання незалежнасці БНР "Дзень Волі", які быў створаны незалежнымі беларускімі кінематаграфістамі і тэлеканалам "БелСат"…
Верагодна, што падзеі, якія пры вялікай колькасці людзей, абываліся на сядзібе Музея выяўленчага мастацтва ў Старых Дарогах будуць адлюстраваныя і ў сусветным павуцінне - ку-льтурна-асветны клуб "Спадчына" займеў сайт, прысвечаны 90-м угодкам БНР:
А. Мяльгуй, Э.Дзвiнская
Велічнае бачыцца на адлегласці
Чым далей ад нас у часе ягонае фізічнае жыццё, тым усё больш вырастае постаць гэтага мастака на фоне бурлівай, драматычнай, супярэчлівай, насычанай падзеямі другой паловы XX-га стагоддзя.
Ужо шэсць гадоў прайшло, як мы развіталіся з Яўгенам Куліком (1937 - 2002), выстава твораў якога адчынілася ў Палацы мастацтва ў Менску. Сціплы, надзвычай далікатны ў жыцці, з ціхім голасам, але з гучнымі лёсавызначальнымі справамі, ён быў адным са стваральнікаў "Камітэта - 58", з якога вырас "Мартыралог Беларусі" а потым і Беларускі Народны Фронт, шмат гадоў быў сябрам Сойму БНФ, з'яўляўся адным з аўтараў эталона "Пагоні", дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, з якім наш народ пражыў першыя пяць гадоў сваёй незалежнасці. Мастакоўская суполка "Пагоня" сваім з'яўленнем таксама ў многім абавязаная Яўгену Куліку.
Што мы бачым на згаданай выставе перш за ўсё? Маштабнасць, манументальнасць, дасканаласць ва ўсім, што створана рукамі, розу-мам, душою мастака. Такія выразы як "манументаль-насць" уласцівыя хутчэй скульптуры, архітэктуры, насценнаму роспісу. Аднак і ў сціплай на сродкі графіцы (папера, алоўкі, гуаш ці акварэль) такое зусім магчыма.
Усе творы вызначаюцца сур'ёзнасцю тэмаў, беспамылковасцю кампазіцыяў, віртуознасцю выканання. І ўсё наскрозь працятае адной ідэяй, адным вобразам, адным словам - Беларусь. Калі нацюрморт - дык з простых кветак родных палёў або з прадметаў традыцыйнага беларускага побыту, краявіды - абавязкова гістарычныя, значныя мясціны, не кажучы ўжо пра архітэктуру: палацавую, замкавую, сялянскую ці культавую.
Студэнцкія вандроўкі Яўгена па мясцінах расійскай глыбінкі (Яраслаў, Загорск, Суздаль ды інш.) выліваліся ў серыю выдатных гуашаў, натхнілі, безумоўна, на стварэнне каляровых ілюстрацыяў да "Слова аб палку Ігаравым". Вандроўкі па Беларусі пазнейшых гадоў далі такія нізкі твораў, як "Храмы Беларусі", "Шляхамі Язэпа Драздовіча".
Назва выставы мае падзагаловак "Гістарычная графіка". У слове "гістарычная" месціцца ўся Беларусь ад язычніцкіх часоў да сучаснасці. Пачынальнікі нашай дзяржавы Рагвалод і Тур, Святая Еўфрасіння і Кірыла Тураўскі, нашыя князі Усяслаў Чарадзей і Вітаўт, выдатныя дзеячы XX-га стагоддзя (Купала, Колас, Багдановіч, Зоська Верас) - пералік можна доўжыць і доўжыць - усе яны знайшлі сваё пачэснае месца ў творчасці Яўгена Куліка, глядзяць на нас з дасканалых, памайстэрску выкананых аркушаў, абуджаючы ў гледачах пачуццё годнасці і гонару за нашую дзяржаву.
Яўген ніколі не быў у фаворы ўладаў і ўладцаў, не меў дзяржаўных узнагародаў ці званняў, але ўсё жыццё быў бясспрэчным маральным аўтарытэтам для многіх і многіх творцаў: мастакоў, пісьменнікаў і паэтаў, актораў, людзей іншых прафесіяў, якія ведалі яго, сябравалі з ім ці проста былі знаёмыя.
Пра яго можна пісаць бясконца, пакуль рука вытрывае. Але я на гэтым спыняюся і шчыра запрашаю вас, шаноўныя чытачы, наведаць гэтую цудоўную выставу і пераканацца ў слушнасці маіх слоў.
Уладзімір Крукоўскі
Слова пра беларускага вучонага
(Да 75 - годдзя Валянціна Пятровіча Грыцкевіча)
30 сакавіка 2008 года спаўняецца 75 год з дня нараджэння Валянціна Пятровіча Грыцкевіча, вядомага беларускага навукоўца, гісторыка, актыўнага дзеяча беларускй дыяспары ў Расіі.
Нарадзіўся Валянцін Грыцкевіч у 1933 г. у Менску у сям'і інтэлігенцыі. Бацька быў настаўнікам і прафсаюзным дзеячам, маці - лекаркай, дацэнтам медінстытута. Ад дзяцінства ён праяўляў вялікі інтарэс да ведаў, карыстаўся невялікай бацькавай бібліятэкай, дзе былі выданні Янкі Купалы і Якуба Коласа. З ахвотай разглядаў Валянцін малюнкі, а потым чытаў артыкулы ў 10-томнай, "Малой Савецкай энцыклапедыі". Чытаць навучыўся яшчэ да школы і па-беларуску, і па-руску. Ахвотна маляваў геаграфічныя мапы. У 1940 г. пайшоў у першы клас 5-й сярэдняй менскай школы. Дарэчы, у беларускай школе ніколі не вучыўся. Тым не менш беларускую мову ведаў добра. У 1941-1944 гг. знахо-дзіўся ва эвакуацыі ў Расіі (а год - у Кіргізіі) разам з маці і старэйшым братам вярнуўся ў верасні 1944 г. у Менск (з Яраслаўля). За гады вучобы ў школе прачытаў шмат літаратурных твораў, як беларускіх, так і расійскіх ды іншых замежных аўтараў.
Мне чамусьці запомнілася, як маці купіла сынам у канцы 40-х гадоў кашулі з прыгожай беларускай нацыянальнай вышыўкай. І мы насілі іх з вялікім задавальненнем, без гальштукаў. Здаецца, сярод моладзі мала ў каго з хлопцаў былі такія кашулі.
Валянцін скочыў 13-ю школу ў 1950 г. з сярэбраным медалём і паступіў у медыцынскі інстытут на адзіны тады там лячэбны факультэт, які скончыў у 1956 г. Працаваў лекарам, кіраўніком Рэспубліканскага супрацьвалляковага ды-спансеру. Нават выпусціў даведнік пра лячэнне гэтай хваробы.
Аднак прага да пашырэння ведаў і замілаванне да гуманітарных навукаў не далі яму засяродзіцца на медыцыне. Валянцін Грыцкевіч завоч-на заканчвае менскі педагагічны інстытут замежных моваў (факультэт англійскай мовы) ў 1955 г. і Беларускі дзяржаўны універсітэт (гістарычны факультэт) у 1957 г.
У першы перыяд сваёй навуковай дзейнасці наш юбіляр засяродзіўся на гісторыі медыцыны Беларусі і на геаграфіі Беларусі. Аднымі з першых публікацый былі гіс-тарычныя нарысы пра Удзеншчыну і Пухавіцкі раён, дзе малады лекар працаваў год у вёсцы Узляны.
Валянцін Грыцкевіч, спалучаючы свае веды па гісторыі медыцыне, падрыхтаваў і паспяхова абараніў у 1963 г. кандыдацкую дысертацыю "Ахова здароўя ў Беларусі ў перыяд развітога феадалізму і на пачатку яго заняпаду (ХУІ-ХУІІІ стст.)". У 1963 г. атрымаў навуковую ступень кандыдата медыцынскіх навук. Пазней, у 1989 г. у серыі "Нашы сла-вутыя землякі" ён выдае кніжку "Адысея наваградскай лекаркі" пра лекарку ХУІІІ ст. Саламею Русецкую, яе незвычайны лёс і яе падарожжы ў балканскія краіны, Турцыю, Расію і Аўстрыю, дзе яна працавала, а таксама пра яе дзённік. Сярод беларускіх даследчыкаў В. Грыцкевіч быў першы, хто апісаў яе нязвычайны лёс і прыгоды. У 1968 г. В.П. Грыцкевіч выдаў кнігу "Падарожжы нашых землякоў: З гісторыі краіназнаўства Беларусі" (Мн.) у Вільні вышла яго кніга "Дзесяць шляхоў з Вільні" (на літоўскай мове).
На пачатку 1969 года Валянцін Грыцкевіч пераехаў у Ленінград, дзе спачатку працаваў лекарам у паліклініцы, а з 1971 г. старшым навуковым супрацоўнікам у Ваенна-медыцынскім музеі Міністэрства абароны СССР. У гэтай установе ён хутка быў прызнаны спецыялістам музейнай справы, удзельнічаў у навуковых канферэнцыях, выдаў некалькі музейных даведнікаў. У 1988 г. быў запрошаны на кафедру музеязнаўства Ленінградскага інстытута культуры (цяпер Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў), дзе і працуе да гэтага часу.
Да гэтага, так бы мовіць "ленінградскага" перыяду творчасці В. П. Грыцкевіча адносіцца і яго сумесная праца з Адамам Мальдзісам "Шляхі вялі праз Беларусь" (Мн., 1980). На мой погляд, гэтая кніга, выпушчаная ў выдавецтве "Мастацкая літаратура", мае вялікае значэнне не толькі ў прыведзеных шматлікіх фак-тах і постацях, што сама ўжо каштоўна з навуковага погляду. Сааўтарства двух знакамітых творчых асобаў дало свае вынікі. Беларускі чытач атрымаў тады цікавае апісанне не толькі падарожжаў і падарожнікаў, але і самой Беларусі, як гіста-рычнае, так і мастацкае. Кніга хутка была раскуплена, і неабходна яе новае выданне. Шмат хто з чытачоў пабачыў у гэтай кнізе не тую Беларусь, якую паказвалі афіцыйныя гісторыкі з Акадэміі навук і Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Гэтая праца правяла і да далейшага плённага супра-цоўніцтва Валянціна Грыцкевіча і Адама Мальдзіса.
У 80-я гады В. Грыцкевіч па-ранейшаму распрацоўвае дзве тэмы - геаграфія і гісторыя медыцыны ў Беларусі. У Менску выходзюць кнігі "Нашы славутыя землякі" (1984), "Ад Нёмана да берагоў Ціхага акіяну" (1986), "З факелам Гіпакрата: з гісторыі беларускай медыцыны" (1987), "Эдуард Пякарскі: Біяграфічны нарыс" (1989), ужо згаданая "Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая" (1989). Паколькі гэтыя кнігі былі не толькі навуковымі, але і публіцыстычнымі, то іх выданне паслужыла адной з прычын прыняцця Валянціна Грыцкевіча ў сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў у 90-х гадах ХХ ст. рэкамендацыю ў Саюз яму даў Васіль Быкаў. У навуковай біяграфіі Валянціна Пятровіча Грыцкевіча ёсць вельмі важны перыяд, калі ён стаўся адным з пачынальнікаў беларускага Адраджэння дру-гой паловы 80-х - пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя на Беларусі, знаходзячыся ў Ленінградзе. Беларусаў у Пецярбургу шмат. Яны займаюць трэцяе месца сярод жыхароў гэтага горада пасля рускіх і ўкраінцаў. Праўда свядомых беларусаў і там было мала. У час перабудовы савецкага грамадства ў 1988 г. у Ленінградзе сабралася восем чалавек з інтэлігенцыі, якія дагэтуль ведалі адзін аднаго і размаўлялі між сабой па-беларуску і вырашылі стварыць беларускае аб'яднанне.
Так было ўтворана ў 1988 г. у Пецярбургу Бела-рускае грамадска-культурнае таварыства (БГКТ), старшы-нём якога з таго часу з'яўля-ецца Валянцін Пятровіч Грыцкевіч. Цяпер гэтае таварыства павялічалася ў некалькі разоў і складае некалькі дзесяткаў чалавек. Яно раз у два тыдні праводзіць паседжанні, адзначае беларускія нацыянальныя святы, ладзіць канферэнцыі і даклады, канцэрты. У таварыстве вядомыя дзеячы беларускай дыяспары. Намеснікам старшыні з'яўляецца доктар гістарычных навук Мікалай Нікалаеў. Сярод кіраўнікоў - кампазітар Ігар Мацыеўскі (дарэчы, украінец), заслужаны дзеяч Украіны, яка вывучае музычную культуру беларусаў, Алег Лысенка навуковы супрацоўнік Музея этнаграфіі, мастак Іван Чарнякевіч, Маргарыта Пярова, нашчадак сям'і беларускіх дзеячаў Луцкевічаў. Мастакі з БГТК утва-рылі суполку "Маю гонар". Беларускае грамадска-культурнае таварыства адным з першых сярод нацыянальных суполак у Санкт-Пецярбургу ўстанавіла праваслаўны крыж у 1992 г. у Левашове (на поўнач ад Пецярбурга), у "левашоў-скіх Курапатах", у памяць расстраляных і закатаваных у гады сталінскіх рэпрэсій беларусаў Пецярбурга. Усе актывісты БГТК, сваякі загінуўшых збіраюцца ля Крыжа ў дзень памінання продкаў, на Дзяды. Кожны год В.П. Грыцкевіч у верасні возіць сваіх студэнтаў у Левашова, дзе стаяць такія ж крыжы, пастаўленыя іншымі нацыянальнымі суполкамі Пецярбурга і вялікі агульны крыж.
Разам з іншымі беларусамі А. Кірве-лем В. П. Грыцкевіч уваходзіць у Саюз пісьменнікаў "Шматнацыянальны Санкт-Пецярбург".
Актыўна ўдзельнічае В. П. Грыцкевіч у дзейнасці Міжнароднага згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына", ганаровым сябрам якога ён з'яўляецца. Удзельнічае ва ўсіх з'ездах "Бацькаўшчыны". Быў таксама ўдзельнікам Усебеларускага З'езда за незалежнасць 29 ліпеня 2000 г., на якім быў прыняты Акт незалежнасці Беларусі.
Валянцін Грыцкевіч падтрымлівае сувязі з беларускім дзеячамі з Менска і з замежжам. У яго спыняўся і ладзіў банкет пасля абароны кандыдацкай дысертацыі Зянон Пазьняк у 1981 г. Валянцін Грыцкевіч меў кантакты з беларускімі дзеячамі з Вільні, перш за ўсё з Аляксеем Аніш-чыкам і Хведарам Нюнькам. Мае сувязь з кіраўніком беларускай арганізацыі ў Маскве Генадзем Лехам. У 1997 г. Валянцін Грыцкевіч быў каап-таваны сябрам ў склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (куды ўвайшоў і Г. Лех).
Вялікім укладам у развіццё беларускай гістарычнай навукі ў нацыянальным кірунку былі працы па перагля-ду гісторыі Беларусі і ачышчэння нашай гісторыі ад міфаў і скажэнняў яе па загаду звыш і ва ўгоду бальшавіцкаму кіараўніцтву ў Маскве і Менску. Тут, трэба сказаць, яшчэ да карэнных зменаў у сацыяльным і палітычным ладзе тагачаснага СССР вялікую ролю адыграла супрацоўніц-тва Валянціна Грыцкевіча з Анатолем Грыцкевічам і Адамам Мальдзісам, яго аднадумцамі. Яшчэ не варушыліся гісторыкі з Інстытута гісторыі Акадэміі навук (бо было не бяспечна!), а згаданая суполка гісторыкаў і гісторыкаў культуры пачала публікацыю сваіх артыкулаў з заклікам да вяртання да нацыянальнай гісторыі. Агляду стану навукі, якая вывучае гісторыю Беларусі феадальнага перыяду, быў прысвечаны артыкул А. Грыц-кевіча, В. Грыцкевіча і А. Мальдзіса "Няўжо "забароненая зона"?
У Беларусі ды і ў Ма-скве ў "галоўных" гістарычных часопісах "Вопросы истории" і "История СССР" у 1987 г. некалькі месяцаў разглядалі і адмаўляліся друкаваць гэты артыкул. Толькі ў часопісе "Советское славяноведение" (1988, №3) артыкул быў урэшце надрукаваны. Па-беларуску ён з'явіўся ў зборніку "З гісторыяй на "Вы" (Менск, 1991). Шмат для каго, нават гісторыкаў, публікацыя ў Ма-скве была нечаканай і выклікала нервовую рэакцыю ў Менску з боку ЦК КПБ і прыдворных гісторыкаў.
У тым жа рэчышчы быў і вялікі артыкул Валянціна Грыцкевіча "Пад знакам дня ўчарашняга", апублікаваны ў тым жа зборніку "З гісторыяй на "Вы" (артыкул быў напісаны ў Ленінградзе ў студзені 1982 г. і ляжаў у шуфлядзе пісьмовага стала 11 гадоў). У гэтым артыкуле В. П. Грыцкевіча была раскрытыкавана "История БССР (ч.1.Мн,1981) аўтары В.В. Чапко і А. І. Ігнаценка - для гістарычных факультэтаў, дзе ў стылі савецкай партыйнай гістарычнай навукі гісторыя Беларусі падавалася у выглядзе пастаяннай класавай барацьбы працоўных масаў і іх пастаяннае жаданне хутчэй увайсці ў склад Расійскага царства. В. Грыцкевіч шматлікімі аргументамі цалкам разбіваў гэтую ненавуковую канцэпцыю.
У часопісе "Полымя" (1992, №5) быў надрукаваны вялікі артыкул з прапановай нацыянальнай канцэпцыі гісторыі Беларусі "Якой быць беларускай гістарычнай навуцы?"
Гэта цяперашнім гісторыкам значна лягчэй пісаць свае працы, а тады ўсе гэтыя навацыі сустракаліся варожа вялікай групай кансерватыўных афіцыйных гісторыкаў, нават пасля абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Дарэчы, Валянцін Грыцкевіч трапна падзяліў тады гісторыкаў на чатыры групы (даклад на канферэнцыі "Рым-УІ" у Рыме ў верасні 1995 г.). Да першай групы на той час належалі паводле В. Грыцкевіча вучоныя старэйшага пакалення, якія ўжо раней, адкідваючы замшэлыя догмы марксізму - ленінізму - раз-глядалі Беларусь як край са сваімі асобным шляхам гістарычнага развіцця (Анатоль Грыцкевіч, Мікола Ермаловіч, Генадзь Кісялёў, Мікалай Ула-шчык, Міхась Ткачоў, Адам Мальдзіс, Язэп Юхо). Да гэтай жа групы належаць і гісторыкі ў эміграцыі - Янка Запруднік, Вітаўт Кіпель, Юры Туронак. Да іх пазней далучыліся і маладыя гісторыкі, якія ўзялі немарксістскую метадалогію гісторыі. Гісторыкаў гэтай групы у колах прэзідэнцкай адміністрацыі ў Менску, у Акадэміі навук і ва упінверсірэтах разглядаюць як "нацыяналістаў" паводле савецкай гістарыяграфіі.
В. Грыцкевіч да другога кірунку ў гістарыяграфіі залічыў тады (у 1995 г.) нека-торых гісторыкаў з інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі, а таксама і тых, хто працуе у іншых установах. Гэтая група гісторыкаў сфар-мавалася пад уплывам абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Яе прадстаўляў намеснік дырэктара інстытута гісторыі доктар гістарычных навук Міхась Біч (памёр у 2000 г.).
ікаваў "Канцэпцыю на-цыянальнай гісторыі Беларусі", якая была прынята афіцыйнымі коламі незалежнай Беларусі (да 1994 г.). Як адзна-чыў Валянцін Грыцкевіч, нацыянальная канцэпцыя гісторыі Беларусі М. Біча, нягледзячы на тое, што яе аўтар прыняў шэраг памажэнняў беларускіх нацыянальных гісторыкаў 20-х - пачатку 30-х гадоў ХХ ст., застаецца па сутнасці марксісцкай, пра што сведчыць класавы падыход да гістарычных падзей і шмат цытатаў з працаў К. Маркса. Пры гэтым заслугай М. Біча з'яўляецца тое, што ён шмат увагі прысвяціў гісторыі нацы-янальнага руху ў перыяд да 1917 г. Да гэтага, другога кірунку належаць шмат даследчыкаў, якія не адыйшлі ад вывучэння гісторыі паводле ранейшай Савецкай схемы класавай берацьбы і падзелу грамадства на класы згодна з марксісцкай тэорыяй.
Трэцюю групу, паводле В. Грыцкевіча, складалі шматлікія гісторыкі з Акадэміі навук Беларусі і універсітэтаў, якія пад уплывам абвяшчэння незалежнасці Беларусі часткова адмовіліся ад сваіх ранейшых расійскацэнтрычных поглядаў на гісторыю Беларусі. Пішучы ў падручніках па гісторыі Беларусі пра савецкі перыяд, яны так і не адыйшлі ад крытыкі "памылак і скажэнняў" камуністычнага рэжыму, хаця згаджаюцца з беларусім характарам Полацкага і Тураўскага княстваў, а Вялікае Княства Літоўскае і Рускае прызнаюць як дзяржаву беларусаў і літоўцаў. Па-ранейшаму гісторыкі гэтай групы ўжываюць савец-кія тэрміны "рух масаў", "воля працоўных масаў". Яны лічаць, што класавая барацьба з'яўляецца галоўным чыннікам у гісторыі. Чацвёрты кірунак у беларускай гістарыяграфіі прадстаўляюць гісторыкі, якія якія рашуча стаяць на ваіх даўніх камуністычных пазіцыях. Як слушна адзначыў В. Грыцкевіч: "Нічому не навучыліся і нічому не хочуць навучыцца". Яны адкідваюць метадалагічныя правілы, прынятыя большасцю гісторыкаў ўжо і ў Расіі, і на Украіне, і рашуча бароняць свае марксісцка-ленінскія погляды на мінулае, часам пішуць на імя прэзідэнта рэспублікі даносы ў стылі 1937 г. і друкуюць такія артыкулы ў газетах.
У адным са сваіх наступных артыкулаў В. Грыц-кевіч заўважыў, што ў выніку нападак з боку улады на нацы-янальную культуру, беларускую мову і беларускую гісторыю у другой палове 90-х гадоў пачаўся працэс "перацякання" гісторыкаў з другой групы ў трэцюю, а з трэцяй - у чацвёртую. Рух у адварот-ным кірунку немагчымы, тым больш з другой у першую. Валянцін Грыцкевіч заўважыў, што падзел беларускіх гісторыкаў на групы адпавядае іх падзелу на метадалагічны падыход да гісторыі чым вышэйшы узровень метадалагічнай падрыхтоўкі і агульнагістарычнай культуры (а не рамесніцтва), тым больш такія гісторыкі ўключаны ў працэс стварэння аб'ектыўнай гісторыі Беларусі.
У 2000 г. Валянцін Грыцкевіч выдаў сваю кнігу "Гісторыя і міфы" (Менск), у якой ён паказаў залежнасць зменаў у гістарычнай навуцы і адукацыі ад пануючай ідэалогіі і прывёў шмат фактаў, як міфы, створаныя афіцыйнай прапагандай, уваходзяць ва ўжытак у навуку і падручнікі.
Адным з важных кірункаў у творчай дзейнасці В.П. Грыцкевіча па-ранейшаму застаецца музеязнаўства. У 2003 годзе Валянцін Грыцкевіч абараніў доктарскую дысертацыю "Гісторыя музейнай справы (да канца ХУІІ стагоддзя" ў Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэце ку-льтуры і мастацтваў і атрымаў навуковую ступень доктара культуралогіі. Ён выдаў шэраг кніг у гэтым кірунку - "Гісторыя музеяў свету" (Мн., 2003, у сааўтарствае з А. Гужамоўскім), вучэбны дапаможнік для студэнтаў БДУ, "Гісторыя музейнай справы да канца ХУІІІ ст. " (СПб, 2001) у 2-х частках (2-е выд. У 2004г), "Гісторыя музейнай справы канца ХУІІІ - пачатку ХХ ст.ст." (СПб, 2007), "Гісторыя турызму ў старажытнасці" (СПб, 2005. В. Грыцкевіч і ў галіне крыніцазнаўства. У Беларусі вядомы і яго дапаможнік (у сааўтарстве з С. Каўнам і С. Ходзіным)" Тэорыя і гісторыя крыніцазнаўства" (Мн., 2000). Паспяхова рыхтуе аспірантаў у сваім універсітэце, перадаючы глыбокія веды, што назапашаны за яго доўгі творчы шлях.
Валянцін Пятровіч Грыцкевіч адрозніваецца сваёй інтэлігентнасцю, высокім узроўнем навучання студэнтаў і аспірантаў, а таксама сучасным веданнем метадалогіі ў навуковых даследаваннях, што адзначаюць яго калегі.
В. П. Грыцкевіч з'яўляецца ганаровым сябрам Міжнароднага Згуртавання беларускаў свету "Бацькаўшчына", ганаровым сябрам Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, членам - карэспандэнтам Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі. Ён таксама - сябра Міжнароднага ПЭН - цэнтра, сябра Рускага геаграфічана таварыства, Пецярбургскага таварыства гісторыкаў медыцыны, сябра Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына".
А ў канцы гэтага біябібліграфічнага нарыса я хачу дадаць колькі слоў і асабістага парадку. Гэта мой любы брат, мой аднадумец. Мы падзяляем погляды на гісторыю Беларусі. З таго часу, як амаль сорак гадоў таму ён з'ехаў у Ленінград, паміж намі вядзецца перапіска, у якой абмяркоўваюцца розныя пытанні, што датычыцца гісторыі і культуры Беларусі. Пры абмене думкамі нараджаюцца новыя ідэі, новыя падыходы ды разгляды розных з'яў і падзеяў гісторыі Беларусі, а часам і гісторыі Расіі. Мой брат з'яўляецца шчырым і адданым справе патрыётам Беларусі і працягвае працаваць для нашай Бацькаўшчыне. Хочацца пажадаць майму брату Валянціну добрага здароўя, далейшай плённай працы ў навуцы і ў педагогіцы, новых поспехаў у грамадскім жыцці, Боскай дапамогі ва ўсіх справах.
Анатоль Грыцкевіч.
Пакліканы лячыць амнэзію…
Слова пра старэйшага сябра
Мабыць, цяжка паверыць, але мы з сп. Валянцінам Грыцкевічам знаёмыя ўжо больш за 50 гадоў. У 1956 годзе, пасля заканчэння Мен-скага медыцынскага інстытута, яго размеркавалі на працу ў Вузляны - вёску, суседнюю з нашым Азярычынам. Пазнаёміўшыся з маім татам на адной з нарадаў, якія праводзіў раённы аддзел аховы здароўя, яны адразу пасябравалі. Збліжэнню спрыяла і тое, што па абавязку службы бачыліся два разы на месяц. Бацькі заўсёды радыя былі вітаць у нашай хаце сп. Валянціна - культурнага і адукаванага маладога чалавека, цікавага суразмоўцу. Гутарылі пра апошнія палітычныя падзеі (гэта быў пачатак хрушчоўскай "адлігі"), пра тое, што нас чакае, пра значэнне гістарычных ведаў і мовы ў жыцці грамадства.
Яшчэ тады я прасякнуўся сімпатыяй да дзядзькі Валянціна. Аднойчы, збіраючыся ў Менск, ён папытаўся, што мне прывезці. Я, тады хлапчук, вучань першага класа, папрасіў сшыткаў з глянцаванай паперы, на якой вельмі добра пісаць пяром. І быў надта ўсцешаны, калі дзядзька, зыч-ліва адгукнуўшыся, выканаў маю просьбу.
Адпрацаваўшы ў правінцыі, Валянцін Грыцкевіч вярнуўся ў Менск, але не перапыняў сувязі з маім татам. Аднаго разу, як быў кіраўніком студэнцкай практыкі ў Варонічах - а гэта вёска на другім беразе нашай Пцічы, - захацеў сустрэцца з сваім сябрам. Не знайшоўшы кладкі, якую, відаць, знесла веснавой паводкай, ён распрануўся і пераплыў раку, трымаючы адзенне над галавою. Спадар Валянцін любіць згадваць гэты выпадак, з уласцівым яму гумарам адзначаючы, што "сапраўднай дружбе ніякія перашкоды не страшныя".
Маё знаёмства з Валянцінам Грыцкевічам узнавілася, можна сказаць, выпадкова. На пачатку 1969 года, працуючы ў беларускім аддзеле Дзяржаўнай бібліятэкі (якая тады насіла імя Леніна), я звярнуў увагу на чытача, аблічча і асабліва голас якога падаліся мне вельмі знаёмымі. Выбраўшы момант і пераадольваючы ніякаватасць, падышоў да яго. Я не памыліўся. Але мяне дзядзька Валянцін адразу не пазнаў. Дый хіба можна было ў дваццацігадовым дзецюку пазнаць таго першакласніка?
Па нейкім часе ён пераехаў у Ленінград, аднак паранейшаму рэгулярна ліставаўся з маім бацькам. Памятаю, прысылаў яму перапісаныя не зусім каліграфічным, але разборлівым почыркам нумары "Мужыцкай праўды", "Ліст з-пад шыбеніцы" Кастуся Каліноўскага, верш "Там блізка Пінска" Франца Савіча. Гэта быў канец 60-х гадоў. Мне, тады ўжо студэнту ўніверсітэта, тыя тэксты таксама былі вельмі цікавыя. Пры тагачасным го-ладзе на гістарычную літаратуру яны былі як глыток чыстай вады. Не маючы магчы-масці перадрукаваць, я перапісваў іх - і рабіў гэта пад капірку, каб можна было раздаць сябрам.
Даведаўшыся неяк, што ў мяне ёсць рукапісная копія кнігі Язэпа Найдзюка "Беларусь учора і сяньня" (з выдання 1944 года), сп. Валянцін папрасіў яе, каб пакарыстацца. Я ахвотна пагадзіўся, не ўпэўнены, праўда, што яму - дасведчанаму і абазнанаму гісторыку - яна ў нечым прыдасца. І памыліўся. Спадар Валянцін сказаў, што з цікавасцю прачытаў кнігу, і асабліва адзначыў багатую бібліяграфію. А гэта, як я пасля даведаўся, дало яму шырэйшыя магчымасці ў працы. Маючы перад вачыма той спіс літаратуры, навуковец мог, не выязджаючы з Ленінграда, па міжбібліятэчным абанеменце замаўляць у замежных кнігазборах мікрафільмы кніг, якія ў нашых бібліятэках былі схаваныя ад чытачоў.
У 1976 годзе Валянцін Грыцкевіч прыязджаў у Маскву, у Інстытут гісторыі СССР. Там ён рабіў даклад пра ролю выхадцаў з Беларусі ў асваенні Сібіры. У Менску ніхто з акадэмічных гісторыкаў нічым падобным і блізка тады не займаўся. Абсяг іх даследванняў - не мае значэння, якога стагоддзя, - акрэсліваўся межамі БССР… Даклад выклікаў цікавасць і быў сустрэты вельмі прыхільна. Спадар Валянцін пераканаўча давёў, што "літва" і "палякі", што фігуруюць у тых дакументах, на самой справе беларусы. Я тым часам вучыўся ў Маскве і, зразумела, не мог упусціць нагоды спаткацца з аўтарам. Для мяне тая сустрэча запомнілася яшчэ і знаёмствам, дзякуючы сп. Валянціну, з Мікалаем Улашчыкам.
Імкнучыся хоць неяк паўплываць на стан гістарычнай адукацыі ў Беларусі, Валянцін Грыцкевіч наважыўся напісаць рэцэнзію на падручнік для студэнтаў ВНУ "История БССР", створаны вучнямі і аднадумцамі Л.Абэцэдарскага, пад рэдакцыяй В.Чапко і А. Ігнаценкі. Калі той водгук трапіў мне ў рукі, я не мог адарвацца, пакуль не загарнуў апошняе старонкі. Бліскучая логіка, бездакорная аргументацыя, яскравая палемічнасць - усё гэта выклікала захапленне. Зразумела, рэцэнзію нідзе не насмеліліся апубліка-ваць, і яна распаўсюджвалася ў машынапісных копіях, падобна як і легендарная праца Міколы Ермаловіча.
Валянцін Грыцкевіч амаль заўсёды меў вялікія цяжкасці з выданнем сваіх твораў. У Расеі яго не друкавалі, бо ім не падыходзіла тэматыка, а ў Беларусі… У Беларусі казалі: "Не наш аўтар". "Не наш" - фармальна азначала, што ён не жыхар БССР. Але для мяне ў гэтых словах быў чуваць падтэкст: не пра тое піша!
Паказальнай у гэтым сэнсе ёсць эпапея выдання кнігі нарысаў з гісторыі беларускай медыцыны "С факелом Гиппократа". На абмеркаванні праектаў планаў беларускіх выдавецтваў на 1985 год, якое адбылося ў 1983 годзе ў Доме кнігі, выступіў намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэту СССР па друку. Ягонае слова, зразумела, было самае важкае і самае аўтарытэтнае. Госць з Масквы раскрытыкаваў праект тэматычнага плана выдавецтва "Навука і тэхніка" за тое, што там "слишком много средневековья" (?!) і прапанаваў выкрасліць кнігу Валян-ціна Грыцкевіча. Я, малады загадчык рэдакцыі, які яшчэ не ведаў, што "рэкамендацыі" маскоўскага начальства трэба не аспрэчваць, а выконваць, паспрабаваў адстаяць тую пазіцыю. Але маё аргументаванае пярэчанне маўкліва праігнаравалі.
Пазней нашая настойлівасць была ўсё ж узнагароджаная: праз год (які пайшоў на дадатковае рэцэнзаванне, збіранне рэкамендацый і забяспечанне марксісцка-ленінскімі "падпоркамі") кнігу "С факелом Гиппократа" ўлучылі ў план 1986 года. Праўда, Дзяржкамдрук БССР тут жа ўзяў яе "на контроль". Гэта азначала, што кнігу на стадыі падпісной карэктуры трэба было падаць туды для прагляду. Глядзелі ўважліва, можна сказаць "пад мікраскопам", але знайшлі няшмат. Так, у раздзеле "Гігіена і эпідэміялогія" выгледзелі толькі, што рацыён сялянскай сям'і ў XVI-XVIII стагоддзях быў даволі багаты. "Дык што ж гэта? Выходзіць, што сяляне тады добра харчаваліся?" - грозна папытаўся чыноўнік…
Праца Валянціна Грыцкевіча пра гісторыю беларускай медыцыны, матэрыялы да якой ён збіраў цягам трыццаці гадоў, дзякаваць Богу, пабачыла свет. Больш за тое, яна выклікала сапраўдны фурор: наклад 7000 паасобнікаў разышоўся за лічаныя дні. Ніколі яшчэ беларускія працаўнікі аховы здароўя не трымалі ў руках такой выдатнай кнігі пра сваіх папярэднікаў. Дасканалае веданне аўтарам эпохі, разгляд дзейнасці лекараў у сувязі з гістарычнымі падзеямі, насычанасць разнастайнымі фактамі зрабілі яе займальным чытан-нем, якое захапляе не менш, чым раман. Знаёмыя медыкі казалі мне пазней, што па той кнізе яны вывучалі гісторыю Беларусі.
Яшчэ з пары сваёй маладосці сп. Валянцін нязменную ўвагу аддае тэме, якую можна акрэсліць як уклад беларусаў, воляй лёсу закінутых на чу-жыну, у развіццё навукі, культуры і адукацыі іншых народаў. А такіх вельмі шмат: Епіфан Славінецкі, Ігнат Дамейка, Тамаш Зан, Язэп Гашкевіч, Ян Чэрскі, Бенедыкт Дыбоўскі, Яўстах Багданоўскі, Андрэй Вількіцкі, Хведар Пастэрнацкі, Эдуард Пякарскі, Сымон Зімніцкі, Браніслаў Вярыга, Мікалай Кладніцкі, Язэп Кавалеўскі, Аляксей Бялыніцкі-Біруля - усіх, бадай, і не пералічыш. Няма ў Беларусі другога такога даследніка, які б гэтак паслядоўна і мэтанакіравана распрацоўваў гэтую тэму на працягу вось ужо амаль паўстагоддзя. І нездарма кніжка Валянціна Грыцкевіча "Нашы славутыя землякі", выпушчаная ў 1984 годзе, дала найменне заснаванай праз чатыры гады міжвыдавецкай серыі.
Вялікую трывогу і занепакоенасць у Валянціна Грыцкевіча, як і ва ўсіх нашых сумленных навукоўцаў, заўсёды выклікаў і выклікае стан гістарычнай навукі ў Беларусі. Пра гэта ён пісаў няраз з сваімі калегамі Анатолем Грыцкевічам і Адамам Мальдзісам. Гэтая тэма дамінуе і ў яго кнізе "Гісторыя і міфы", надзвычай папулярнай сярод моладзі. Гэтаму ж прысвечаны і ягоны праграмны артыкул "Якой быць беларускай гістарычнай навуцы", надрукаваны ў часопісе "Полымя" у 1992 годзе. Сёння, калі адбываецца дэградацыя акадэмічнай гістарычнай навукі, тая публікацыя шмат у чым яшчэ больш актуальная.
Лекар паводле першай адукацыі, Валянцін Грыцкевіч рана зразумеў, што ёсць хвароба, страшнейшая за фізічную немач, - гэта няпамяць. Нездарма эпіграфам да памянёнай кнігі пра гісторыю беларускай медыцыны ён выбраў словы расейскага гісторыка Юрыя Афанасьева: "Ствараючы будучыню, нельга абысціся без урокаў мінулага, без умелага звароту да гісторыі як калектыўнай памяці народа. Як амнэзія - страта памяці - разбурае людскую асобу, так гістарычная амнэзія разбурае грамадскую свядомасць, варварызуе і робіць бессэнсоўным жыццё грамадства".
Убачыўшы тут сваё пакліканне, спадар Валянцін усё жыццё, колькі змогі ёсць, прысвячае лекаванню гэтай хваробы. Паздароў яго Божа, каб мы і надалей цешыліся плёнам ягонага таленту і руплівай працы!
Зміцер САНЬКО.
Кожная праца вядомага беларускага мастака Алеся Цыркунова гучыць, як набатны звон
Аб гэтым у інтэрвью БелаПАН сказала вядомы беларускі мастацтвазнавец Таццяна Гаранская. На яе думку, па прафесійных якасцях творчасць А. Цыркунова вылучаецца дэкаратыўнасцю, экспрэсіўнасцю і эмацыйнасцю, лаканізмам вобразнай структуры, разнастайнасцю тэхнічных праёмаў і тонкімі каларыстычнымі вырашэннямі. "Па ідэйнай накіраванасці яго мастацтва вельмі патрыятычнае. Бо Алесь Цыркуноў працуе згодна канкрэтнай творчай праграмы па адлюстраванню прыярэтэтных старонак гісторыі Беларусі. У яго творах паўстаюць патрыётыасобы, значныя падзеі гісторыі Беларусі і звязаныя з імі культавыя мясціны. Сам жывапіс мастака ўтрымлівае ў сабе нерв эпохі, бо праз творчасць Алеся Цыркунова праходзяць усе праблемы нацыянальнага гісторыкапатрыятычнага выхавання сучаснага беларускага грамадства", - падкрэсліла мастацтвазнавец.
Яна лічыць, што манера мастака не новая, але ягоны жывапіс - не свята дэкаратыўнага пісьма, а набатны звон. "І кожная карціна Цыркунова, як набатны звон, гучыць зычна, трагічна і ўзнёсла аб слынных і не вельмі прыгожых старонках айчыннага мінулага, аб забытых лёсах людзей, якія ўнеслі вельмі шмат у скарбонку нацыянальнай спадчыны, аб самых светлых і лепшых падзеях на зямлі беларускай", - адзначыла Т. Гаранская.
28 сакавіка мастак адзначае сваё 60годдзе. Ён нарадзіўся 28 сакавіка 1948 года у вёсцы Лясань Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці, а ў 1976 годдзе скончыў Беларускі тэатральнамастацкі інстытут. У сюжэтнатэматычных карцінах Алеся Цыркунова паўстаюць традыцыі продкаў, у партрэтах - вобразы Францішка Скарыны і Вітаўта Вялікага, Янкі Купалы і Якуба Коласа, Васіля Быкава і Міколы Ермаловіча, у пейзажах і нацюрмортах - хараство роднай зямлі.
У Менску ў Палацы мастацтва з 20 лютага па 3 сакавіка працавала выстава Алеся Цыркунова "Край, абуджаны гэйналам", арганізаваная з нагоды 60годдзя мастака і прысвечаная двум юбілеям: 170годдзю з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага і 90й гадавіне абвяшчэння БНР.
На выставе былі прадстаўленыя больш за сто твораў мастака. Дамінанта выставы - гістарычная і патрыятычная тэматыка, ёсць працы на тэмы рэлігіі, этнасу, барацьбы і супраціву фашысцкабальшавіцкаму тэрору і генацыду.
Праз свае творы мастак павінен будзіць народ, - сказаў А.Цыркуноў. Адгэтуль і назоў экспазіцыі: "гэйнал" - гэта сігнал, які падавалі з вартавых веж як знак набліжэння смяротнай небяспекі, і на яго гук тут жа склікалася народнае апалчэнне.
Мастацтва - гэта сродак нападу, але не агрэсіўнага, а такога, каб разварушыць сонную чалавечую душу, каб чалавек стаў жыць і дыхаць свежым паветрам, - лічыць мастак.
А.Цыркуноў таксама вылучыў найбольш значныя, на яго думку, творы выставы. Сярод іх - "У нашым гаі палескім". "Дубыволаты гэтаксама, як і людзі. У нас быў Сапега, былі Агінскія і маса іншых тытанаў гісторыі, якія ахвяравалі сабою, сваімі сродкамі, каб мы пачуваліся годнымі людзьмі. А цяпер дубы зрэзаныя, знішчаныя, сядзібы запушчаныя…" - так распавядае аўтар пра гэтую працу. На яго думку, тэму асветы найбольш ярка адлюстроўвае праца "Францыск Скарына", бальшавіцкага тэрору - "Курапаты", рэлігіі - "Плашчаніца".
Адабраныя для выставы працы амаль што ўсе - у суровым стылю, таму што суровая наша гісторыя і наша існаванне. Разам з тым у гэтай грубасці ёсць свой гумар, - адзначае мастак.
Марат ГАРАВЫ, БелаПАН.