15 (854) 9 КРАСАВІКА 2008 г.
Курс "Беларуская мова (прафесійная лексіка)" у беларускіх ВНУ пакуль застаецца
Вось ужо каторы год з зайздросным пастаянствам Міністэрства адукацыі спрабуе ліквідаваць у ВНУ Беларусі курс " Беларуская мова ( прафесійная лексіка )", і каторы год ТБМ прыкладвае вялікія намаганні , каб гэты курс адстаяць .
Сёлета па ўсёй краіне зноў былі сабраныя многія сотні подпісаў за захаванне курса ў 2008/09 навучальным годзе . Подпісы накіроўваліся ў адрас Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Г . М . Нявыгласа . І вось, мяркуючы па адказу з Міністэрства адукацыі, пытанне на наступны год вырашана. А што будзе далей, пакажа час. Можа быць, Міністэрства для сваіх эксперыментаў знойдзе якую іншую дысцыпліну, скажам, вышэйшую матэматыку?
Наш кар.
Грамадскае аб'яднанне
"Таварыства беларускай мовы
імя Францыска Скарыны"
Трусаву А.А.
Паважаны Алег Анатольевіч!
У Міністэрстве адукацыі разгледжаны Ваш чарговы зварот на імя Главы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Г.М. Нявыгласа аб уключэнні курса "Беларуская мова (прафесійная лексіка)" у адукацыйны стандарт па сацыяльна-гуманітарных дысцыплінах для вышэйшых навучальных устаноў. Паведамляем наступнае.
Міністэрства адукацыі праводзіць сістэмную работу па пашырэнні выкарыстання беларускай мовы ў вучэбна-выхаваўчым працэсе ўстаноў адукацыі.
Як паведамлялася Вам раней, у агульнаадукацыйных установах створаны ўсе ўмовы для якаснага авалодання вучнямі беларускай мовай.
Разам з тым, з мэтай забеспячэння падрыхтоўкі спецыялістаў, якія валодаюць беларуска-моўнай прафесійнай лексікай, Міністэрства адукацыі рэкамендавала ўсім вышэйшым навучальным установам арганізаваць пры пераходзе на новы адукацыйны стандарт выкладанне абавязковага курса "Беларуская мова (прафесійная лексіка)".
Першы намеснік Міністра А.І. Жук.
Аляксандра Нарбутоўна, лідзянка - акадэмік Берлінскай акадэміі
(220 гадоў назад першая беларуска стала акадэмікам)
У кнізе М. Балінскага "Даўняя Віленская акадэмія" (Balinski Michal. Dawna academia Wilenska. 1862. Petersburg) на старонцы 322 прачытаў "… у той час у Вільні кожны адукаваны месціч, альбо хто меў адносіны да навукі, моцна быў усхваляваны навіной, якая толькі што разышлася па горадзе, што агульнавядомая сваімі талентамі і адукаванасцю, высакародная літоўская панна Аляксандра Нарбутоўна (Alexandra Narbutоwna, у Балінскага з адной "t", у іншых крыніцах з дзвюмя) , дачка падкаморага лідскага, была выбрана сябрам Акадэміі навук у Берліне, на паседжанні 19 студзеня 1788 г., і патэнт на тое з рук прускага князя Генрыха атрымала. Усцешыла гэта многіх асоб і асабліва шматлікую радню. Некаторыя здзіўляліся гэтаму і лічылі гэта не жаночай справай, а ў некаторых, як гэта часта бывае ў свеце, гэты факт узбуджаў зайздрасць, калі не здзекі."
Жанчына - акадэмік у ВКЛ у 18 ст.!
Хуткі пошук інфармацыі аб зямлячцы нічога не даў. Але ж пасля доўгіх пошукаў удалося знайсці крэскі да біяграфіі Аляксандры Нарбут.
Бацька - Тадэвуш Нарбут (каля 1740-?) герба "Задора", падкаморы лідскага павета і каралеўскі шамбелян, сын Казіміра Юзафа Нарбута (каля 1700-?). Ад першага шлюбу ў Тадэвуша Нарбута каля 1760 г. нарадзілася тры дачкі: Канстанцыя, Аляксандра і Тэкля, ад другога шлюбу з Кацерынай Вяжэвіч - сын Войцах (1762-1837, каралеўскі шамбелян, посол сейма 1788 г. ад Лідскага павету) і дачка Ганна. Па ўдакладненай інфармаціі Ч. Малеўскага ў 1790 г. Тадэвушу Нарбуту ў лідскай парафіі належала Зарэчча (прыгарад Ліды, магчыма з гарадскім домам і зямля каля горада), ваколіца Бельскія, Плясавічы, фальварак Сукурчы. Такім чынам, Аляксандра і Канстанцыя, верагодна, былі карэннымі лідзянкамі.
Муж Аляксандры Нарбутоўны - Станіслаў Цясельскі (1750-1823, Stanisіaw Ciesielski), і таму яна вядома так-сама як Аляксандра Цясельская.
Сёстры Канстанцыя і Аляксандра выхоўваліся і атрымлівалі адукацыю ў Пулавах (пад Люблінам) пры двары княгіні Ізабэлы Чартарыскай (з Флемінгаў, 1745-1835). У той час князь Адам Казімір Чартарыскі разам з жонкай, стварыў у Пулавах сапраўдны асяродак навукі і мастацтва. Пры княжым двары жылі і працавалі мастакі Я. Норблін, З. Фогель, К. Вайнякоўскі, Я. Рыхтар, пісьменнікі Ф. Княжнін, Я. Вароніч, Я. Нямцэвіч, архітэктары Ч. Айгнер, Я. Хемпель, музыканты Вінцэнт і Францішак Лясловы. У палацы была выдатная бібліятэка, фінансаваліся навуковыя даследаванні у галінах філалогіі, літаратуры, гісторыі. Для навуковай працы прыцягваліся лепшыя навукоўцы Еўропы. Пры двары атрымоўвала адукацыю і выхаванне таленавітая моладзь. Таму ў 19 стагоддзі Пулавы зваліся "Польскімі Афінамі". Вядома, што княгіня Ізабэла Чартарыская вельмі добра адносілася да сёстраў Нарбут.
Аляксандра Нарбутоўна стала знакамітай актрысай, перакладчыцай і літара-тарам. Яе прозвішча ёсць у спісе літаратараў Яна Савін-скага (Jan Sowinski. O Uczonych Polkach wyd. Warszawa i Krzemieniec N. Gluncksber 1821).
У "Гісторыі літаратуры польскай …" Фелікса Бенткоўскага (Historya literatury polskiej w spisie dziel drukiem ogloszonych. Fielix Bentkowski. Warz. i Wilnia, 1814 S. 566.) ёсць інфармацыя аб перакладзе п'есы дэ Жанліс "Зэлія, альбо шчырасць". Выходныя дадзеныя перакладу п'есы дэ Жанліс : Zelia, czyli Szczerosc (Zelia, albo Szczera; Zelia czyli Osobliwsze wychowanie). Kom. W 5 a. Narbutоwna Al. (1790). Јadowski R. Warsz. 1793.
Знайшлася і інфармацыя аб ролях у некалькіх спектаклях, дзе яна іграла. Гэта роля Тэлэзіі ў оперы з 3-х актаў "Маці Спартанка" Фра-нцішка Княжніна. У гэтай оперы іграла і сястра Канстанцыя, старэйшая сястра Аляксандры (па мужу - Дэмбоўская) таксама таленавітая і папулярная актрыса і кампазітар, а таксама сама княгіня Ізабэла Чартарыская ў ролі Тэоны. Спектакль ставіўся ў тэатры Пулаў (Dzeila Franciszka Dyonizego Kniaznina. T. IV., Warsz. 1828, S.5.); роля Кліадоры ў п'есе Княжніна "Паветраны шар, ці Пулаўскія вечары", там жа ў ролі Ірыс - Канстанцыя Нарбутоўна. (Dzіela Franciszka Dyonizego Kniaznina. T. III., Warsz. 1837, S.7.)
Леанід Лаўрэш.
ШТО ШКОДЗІЦЬ РАЗВІЦЦЮ БЕЛАРУСКАМОЎНАЙ ТЭРМІНАТВОРЧАСЦІ I СПРЫЯЕ НЕДАРАЗВІТАСЦІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ НАСУПЕРАК ВОЛІ БЕЛАРУСАЎ, ВЫКАЗАННАЙ НА РЭФЕРЭНДУМЕ 14 ТРАЎНЯ 1995 г.
За гады існавання незалежняй Беларусі вельмі мала зроблена для забяспечання аднолькавага выкарыстання беларускай і рускай моў у розных галінах народнай гаспадаркі, у працы дзяржаўных і недзяржаўпых устаноў. Сёння многія спецыялісты гавораць, што беларуская мова не дазваляе забяспечваць іх прафесійную дзейнасць. Гэта тэндэнцыя праяўляецца і ў міжнароднай дзейнасці беларускіх дзяржаўных устаноў, іншых юрыдычных і фізічных асоб. Вось характэрная вытрымка з апублікаванага тэксту дамовы паміж Міністэрствамі адукацыі Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі на 2006-2010 гг.: "Совершено в г. Пекине 5 декабря 2005 года в двух экземплярах, каждый на белорусском, русском и китайском языках, причем все тексты имеют одинаковую силу. В случае возникновения разногласий прн толковании положений настоящего Соглашения предпочтение отдаётся тексту на русском языке" . Зразумела, што выдзелены фрагмент унесены ў дамову "беларускім дзяржаўным мужыком", якому было вельмі сорамна на міжнароднай арэне за "недаразвітую" беларускую мову.
Праз дванаццаць гадоў пасля ўсенароднага рэферэндума 14 траўня 1995 г., на якім беларусы выкязаліся за роўнае функцыяванне ў Беларусі дзвюх моў: беларускай і рускай, кожны з удзельнікаў рэферэндума задаецца пытаннем: "Чаму праз дзесяць гадоў "беларускі дзяржаўны мужык" аддае перавагу рускамоўнаму дакументу перад беларускамоўным?" "Беларускія дзяржаўныя мужыкі" сёння бачаць, што за развіццё дзвюх моў трэба плаціць амаль у два разы болей, чым за адну. Пра тое, што "беларускія дзяржаўныя мужыкі" (ды і "беларускія даяржаўныя кабеты" таксама) практычна не звяртаюць увагі на "забяспячэнне ўсебаковага развіцця і функцыявання беларускай і рускай моў ва ўсіх сферах грамадскага жыцця" аўтару доказна давялі да ведама супрацоўнікі беларускага "Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва" ў адказ па імкненне аўтара ў перыяд ад лістапада 2002 г. па люты 2003 г. дамагчыся выкарыстання беларускай мовы ў сістэме персаніфікаванага ўліку ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзейнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Тагачасныя кіраўнікі Фонда нераконвалі аўтара, што для сістэмы персаніфікаванага ўліку Беларусі наўбольш падыходзіць СУБД Оrасlе'8і, рускамоўную версію якой Фонду за грошы беларускага падаткаплацельшчыка павінна паставіць СП "Місrо Ехрress Int'l". Пры гэтым звярталі ўвагу аўтара, што "Доработка Оrасlе с целью поддержки белорусского языка может быть выполнена только самой корпорацией Оrасlе (США) на основании соответствующего обращения Правительства Республики Беларусь". Аўтар зразумеў намёк "беларускага дзяржаўнага мужыка" з Фонду, але звяртацца ва Ўрад не стаў таму, што з Ўраду грамадзянін можа атрымаць адказ накшталт: "Ваш зварот накіраваны для разгляду ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь" і г.д, ліст дойдзе зноў да Фонду, які з'яўляецца структурным падраздзяленнем Міністэрства. "Беларускі дзяржаўны мужык" з Фонду не распавёў толькі аўтару і грамадзянам Беларусі, чаму гэта пры разглядзе "тэндарных" прапаноў Фонд працаваў а правальнымі заяўкамі "ГП "НИИЭВМ", НИО "Кибернетика" і заведама выйгрышнай заяўкай СП "Місrо Ехрrеss Іnt'l", а прапанову карпарацыі Оrасlе запрашвадь не стаў? Дякументы, што даслаў Фонд аўтару паказваюць, што іншым дзяржавам (Казахстан, Літва, Латвія, Расія, Украіна, Польшча і інш.) было таней закупіць прадукцыю не ў фірмы-пасярэдніка, а непасрэдна ў вытворцы - карпарацыі Оrасlе. Магчыма, яшчэ сёння Камітэт дзяржаўнага кантролю ці КДБ Беларусі адказаў бы ўдзельнікам рэферэндуму 14 траўня 1995 г, на пастаўленае лытанне. Дарэчы, Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь на паседжанні ад 4.12.2003 г. пад старшынствам Г.А. Васілевіча сітуацыю з карткамі персаніфікаванага ўліку канстатаваў як адзін з прыкладаў пераважнага выкарыстання ў Беларусі рускай мовы і прапанаваў (як зразумеў аўтар з тэксту рашэння Высокага Суда ад 4.12.2003 г. № П-91/2003) "беларускім дзяржаўным мужыкам і хват-бабам" "разгледзець пытанне аб унясенні ў Закон "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь" і іншыя акты закаладаўства змен і дапаўненняў, здольных забяспечыць фактычную роўнасць дзяржаўлых моў". Пасля такога рашэння Канстытуцыйнага суда аўтар быў улэўнены, што звяртацца ва Ўрад не спатрэбіцца, таму што "рашэнне Канстытуцыйнага суда "падлягае выкананню неадкладна пасля апублікавання", "уступае ў сілу з дня яго абвяшчэння", ды і "невыкананне, неналежнае выкананне альбо перашкоды выкананню рашэння Канстытуцыйнага суда цягне адказнасць, устаноўленую законамі і Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.07.1999 г. № 29". Гэтае рашэнне Канстытуцыйнага суда ў 2003 г. было адрасанана дэпутатам з Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У 2008 г. аўтар у адчыненых для звычайных грамадзян Беларусі крыніцах не змог знайсці слядоў выкананя імі гэтай пастановы Канстытуцыйпага суда.
Магчыма, народ Беларусі на рэферэндумс памыліўся і было б лепей для "беларускіх дзяржаўных мужыкоў" і ўсіх беларусаў, калі б на рэферэндуме зацвердзілі ў якасці дзяржаўнай толькі адну мову, напрыклад, русскую. Тады не спатрэбілася б уводзіць у беларускія нарматыўна-прававыя акты формулу "І/АЛЬБО" (на рускай мове: "И/ИЛИ") і на гэтай падставе "беларускім даяржаўным мужыкам" рабіць памылкі. Усім вядома, што ў Беларусь руская мова ў розных формах пастаўляецца бясплатна (гэта ж не газ ці нафта). А ці многія задумваліся, колькі часу будзе доўжыцця тякая ільгота ?
Разгледзім вельмі павучальны прыклад назвы нашай дзяржавы па рускан мове ("БЕЛАРУСЬ"). Так запісана ў рускамоўным тэксце нашай Канстытуцыі. Але ж рускамоўнай прасторай кіруе не Беларусь, а Расія. Таму тэрмін "ЕЕЛАРУСЬ" у рускай мове выкарыстоўваўся толькі да 17.08.1995 г., а з гэтага дня пачало дзейнічаць раслараджэнне першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі пана С. Красаўчанкі (г-н С. Красавченко) № 1495 аб напісанні назваў 14 дзяржаў-былых рэспублік СССР і іх сталіц. Паралельна была праведзена і адпаведная тэрміналагічная праца, у выніку якой інстытут "ВНИИКИ" Дзяржстандарту Расіі і аб'яднанне "Информ ВЭС" Міністэрства замежных эканамічных сувязяў Расіі распрацавалі Агульнарасійскі класіфі-катар краін свету ("ОКСМ"), і які быў уведзены ў дзеянне пастановай Дзяржстандарта Расіі ад 27.12,1995 г. № 641. У выніку для рускамоўнай прасторы была ўзаконена новая назва нашай дзяржавы "БЕЛОРУССИЯ".
"Беларускія дзяржаўныя мужыкі і кабеты" да гэтага часу ў роспачы; сапраўды, у Беларусі руская мова дзяржаўная і на гэтай мове для абазначэння аднаго і таго ж паняцця адначасова існуе два тэрміны. Таму большасць бсларусаў патрыятычна захоўвае вернасць Канстытуцыі і Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, але ў прамовах асобных чыноўнікаў усё часцей чуецца "БЕЛОРУССИЯ".
Для беларусаў гэта щрок, але ж у выніку якіх нашых памылак такое магло здарыцца?
Адказ на гэтае пытанне дае лінгвістычная навука, якая славарны склад любой мовы (лексіку) раздзяляе на тры пласты: гутарковая мова, літа-ратурная мова і мова прафесійнай дзейнасці. Пры гэтым у гутарковай і літратурнай мовах выкарыстоўваюцца словы як адзінкі мовы, а ў прафесійнай дзейнасці карыстаюцца словамі-тэрмінамі. Словы-тэрміны ствараюцца, жывуць і адміраюць пры канкрэтнай прафесійнай дзейнасці, Гэты працэс тэрміналагічнай творчасці пастаянна праходзіць у мове кожнай нацыі. Можна садзейнічаць тэрміналагічнай творчасці і тым самым развіваць прафесійную і адпаведную нацыянальную мову. Можна стрымваць, не развіваць прафесійную тэрміналнгічную творчасць, тады адпаведная нацыянальная мова стане "недаразвітай" ці загіне.
Працэс тэрміналагічнай творчасці праходзіць у чатыры этапы. На першых двух эгапах спецыялісты складваюць тэрміналагічную лексіку і пачынаюць яе фіксаваць у форме невялікіх слоўнікаў тэрмінаў канкрэтнай галіны ведаў. На 3 і 4 этапах лінгвістамі-тэрмінолагамі праводзіцца фіксацыя, упарадкаванне і нарматыўнае выкарыстанне тэрмінаў у сферы функцыявання.
Такім чынам, рускамоўны тэрмін "Беларусь" узнік у працэсе рускай тэрмінатворчасці беларусаў (1 і 2 этапы), а тэрмін "Белоруссия" з'явіўся на 2-х апошніх этапах тэрмінатворчасці расіян. 3 гэтага прыкладу вынікае, лгго аналагічную тэхналогію эацікаўленыя асобы могуць прымяніць і ў іншых значных палітычных ці эканамічных сітуацыях. Зразумела, што ў гэтай гульні большыя выгоды будзе мець той бок, які кіруе тэрмі-натворчасцю на 3 і 4 этапах. У рускамоўнай тэрміналагічнай прасторы Беларусь, напэўна, не атрымае магчымасці "узаконьваць" на 3 і 4 этапах тэрміны. Па запыту аўтара гэтае дапушчэнне сцвердзіў Намеснік Старшыні Прязідыюма НАНБ А.І. Лесніковіч: «Статус рускамоўных тэрмінаў вызначаецца ў тэрміналагічных установах Расійскай Федэрацыі. На жаль, дапамагчы Вам у гэтай справе ў нас няма магчымасці».
Калі не атрымоўваецца весці тэрміналагічную творчасць на рускай мове, дык зразумела, што гэтую справу Беларусь пацінпа праводзіць на беларускай мове (а пра падобныя сітуацыі, дарэчы, казаў У.І. Ленін у сваіх працах па нацыянальным пытанні).
Каардынацыю работ па стандартызацыі тэрміналагічнай дзейнасці для галін народнай гаспадаркі Беларусі заканадаўствам даручана праводэіць Дзяржстандарту. Тэрміны і азначэнні для тэхнічных нарматыўных прававых актаў (ТНПА) распрацоўваюць асобныя падраздзяленні галіновых міністэрстваў. Але ў выніку такой працы адзін-тры тэрміны на беларускай мове, як правіла, могуць з'явіцца толькі на першай старонцы ТНПА, далейшы тэкст дакумента ствараецца выключна ла рускай мове за грошы беларускага падаткаплацельшчыка і ў парушэнне Канстытуцыі Беларусі, волі беларусаў, выказанай на рэферэндуме 14 траўня 1995 г., Закона "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь" і іншых актаў заканадаўства.
3 гэтых прыкладаў бачна, як чыноўнікі галіновых ведамстваў выконваюць (ці сабатуюць?) патрабаванні беларускіх заканадаўчых актаў аб мовах, пад якімі пастаўлены подпіс Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі.
3 гісторыі Расійскай дзяржавы вядома, як цар Пётр І адвучваў сваіх чьшоўнікаў ад сабатажу і злых дзеянняў з дапамогай бярозавага кія і іншых прыстасаванняў. Звычаёвае права беларусаў дазваляе ў такіх выпадках выкарыстоўваць не толькі бярозавы кій, але і "аглабельную крытыку"(аглоблі-гэта пара жардзін, прымацаваных канцамі да пярэдняй восі воза, у якія запрагаюць каня).
Але ж, здаецца, выкарыстання тэхнікі "аглабельнай крытыкі" можна пазбегнуць, бо ў колішняга Старшыні Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь Г.А. Васілевіча, які добра ведае і моўнае заканадаўства і яго хібы, і шляхі яго выпраўлення, цяпер з'явіліся рычагі, якія дазваляюць у адпаведнасці з дзейным заканадаўствам прыняль меры, накіраваныя на забяспячэнне хаця б аднолькавых умоў функцыявання ў сістэме Дзяржстандарта Беларусі дзвюх дзяржаўных моў і, адпаведна, у розных галінах народнай гаспадаркі Беларусі. Генеральны Пракурор Рэспублікі Беларусь мае магчымасць прыняць дзейсныя меры з выкарыстаннем, напрыклад, Рашэння Канстытуцыйнага суда аб правамернасці дзеянняў Камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі пры Савеце Міністраў Беларусі адносна беларускай мовы і Заключэння Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі аб шкодзе для беларускай мовы, якая з'явілася ў выніку сучасных адносін да беларускай мовы "беларускіх дзяржаўных мужыкоў і кабетаў" з Дзяржстандарта Беларусі.
Я. Майсейчык.
Паважаны Алег Анатольевіч!
З увагай чытаю дасланыя мне нумары "Нашага слова". У мяне выклікае абурэнне рэвізія і здзекі са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. У час маёй працы было падобнае скарачэнне гадзін на беларускую мову і літаратуру. Былі знятыя экзамены па гэтых прадметах. Даходзіла да абсурду: беларускую літаратуру выкладалі на рускай мове. Але пра гэта ў той час прымусілі усіх маўчаць. Я сама тады пісала ў "Настаўніцкую газету". Не надрукавалі і нават нічога не адказалі. Цяпер, на пачатку ХХІ стагоддзя, калі адзначаецца як міжнародны - Дзень роднай мовы, так не атрымаецца. Я ўпэўнена ў гэтым.
З захапленнем перачытала ўсе матэрыялы з нагоды юбілею Дуніна-Марцінкевіча. Мне здаецца, што пра яго літаратурную і музычную дзей-насць так ніколі не пісалі. Можа, я забылася, ці не даводзілася чытаць. Так прыемна ўсведамляць, што творчасцю і лёсам гэтага незвычайнага чалавека зацікавіліся здольныя, дасведчаныя навукоўцы, шчырыя прыхільнікі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. А ў мяне нейкая крыўда, што ў свой час не данесла да сваіх вучняў усё гэтае багацце словаў, фарбаў, гукаў.
Засяродзіла сваю ўвагу на ініцыятыве ТБМ пра напісанне агульнанацыянальнага дыктанта. На жаль, я, знаходзячыся на адлегласці ад Беларусі, не змагу прыняць удзел у напісанні дыктанта і тым самым прадэманстраваць сваю любоў і пашану да роднай мовы, сваю гатоўнасць бараніць яе.
Але калі гэта магчыма, лічыце, што і я далучылася да гэтай святой справы.
З павагай і найлепшымі пажаданнямі.
Сафро М.З., г. Масква.
Здравствуйте, уважаемые товарищи!
К сожалению, «вывучала» белорусский язык только по газетам, журналам, по литературе (со словарём), т.к. окружение сплошь русское или русифицированное. Отец - белорус, г. Гомель, мать - русская, г. Ржев. Дети - я и два брата - выросли в военных городках. Поездили по Союзу…
Везде мы чувствовали, что есть коренное население, которое говорит на своём языке, поёт свои песни… Нигде нас не обязывали изучать коренные языки, кроме Литвы. Я была в 8-ом классе и пришлось учить.
Отец - военный лётчик, потом испытатель авиамоторов, т.е. технарь, забыл родную мову. Но он всегда говорил: "ПІНЖАК", а не "пиджак". Когда его поправляли, он гордо говорил: «Я - белорус, у нас говорят так». И терпеть не мог это грубое, как он говорил, режущее слух слово ("пиджак").
Так приятно слушать белорусскую речь, но в Гомеле она звучит очень редко. У меня дома - только по радио и по телевизору…
Надеюсь, общими усилиями патриотов возродится белорусский дух, вопреки всем травлям и гонениям…
Извините за задержку письма. Болела.
До свидания.
Ваша новая подписчица «Нашего слова». Родько Н.К. , г. Гомель.
РАДЗІМАВЫЗНАННЕ
У грамадствах многіх, калі не ўсіх краін існуе нейкі падзел. Магчыма, па палітычных поглядах: лейбарысты і кансерватары ў Вялікай Брытаніі, рэспубліканцы і дэмакраты ў ЗША, камуністы і дэмакраты ў Расіі. Або па рэлігійным пытанні: мусульмане і хрысціяне, як у некаторых балканскіх краінах; католікі і пратэстанты ў сярэдневяковай Еўропе, суніты і шыіты у мусульманскіх краінах. Сустракаецца таксама нацыянальны падзел сербы і албанцы ў Косава і г.д.
У Беларусі таксама адзначаецца падзел грамадства. Свой, спецыфічны. Дакладней, іх, гэтых падзелаў, шмат: ёсць некалькі рэлігійных канфесій, якія, на шчасце, мірна суіснуюць, маем таксама, напэўна, увесь спектр палітычных поглядаў - ад радыкальных правых да перакананых левых... Але не гэта асноўнае.
Асноўнае, што дзеліць нашае грамадства - радзімавызнанне . Яшчэ не так даўно мы жылі ў Савецкім Саюзе і лічылі яго сваёй радзімай. Саюз разваліўся, утварыліся нацыянальныя дзяржавы. Для адных гэта была вялікая катастрофа, для другіх вялікае шчасце. Для адных радзімай так і застаўся СССР (часцей за ўсё, чытай Расія), для другіх ёю сталася свая нацыянальная краіна. А знаходзяцца гэтыя дзве радзімы на адной тэрыторыі, якая пачынаецца ў Брэсце, а заканчваецца для адных у Мсціславе, а для другіх ва Ўладзівастоку.
Гэта наш асноўны крытэр падзелу ў грамадстве. Камуністы ці дэмакраты, праваслаўныя ці каталікі - гэта ўсё потым. Свой ці чужы у нас вызначаецца найчасцей па тым, за якую ідэю выступае чалавек: за незалежную Беларусь ці за аднаўленне, хоць бы ў якім выглядзе, былой вялікай краіны. I тыя, і другія гатовыя закрыць вочы на многае: на пэўныя непрыемныя чалавечыя якасці бліжняга, на "не тое" веравызнанне, часам на нейкія не вельмі добрыя ўчынкі - абы чалавек служыў той радзіме, якой "трэба". У свеце мы не адзінокія: ёсць нямала краін, дзе назіраецца такое "дзвюхрадзім'е", напрыклад, Ізраіль.
За "сваю" радзіму нашыя людзі, выхаваныя на моцным савецкім патрыятызме гатовыя на многае. Нават выдраць адзін аднаму вочы. Адны за Беларусь, другія за СССР. Увогуле, калі чалавек паўстае за сваю радзіму, - гэта, згадзіцеся, добра. Але ў нашым выпадку тое, што дабро для адной з іх зло для другой. Дабро для СССР (Расіі) вярнуць былыя тэрыторыі, дабро для Беларусі захаваць незалежнасць. Як бачым, мэты і задачы акурат супрацьлеглыя.
Як з аднаго боку, так і з другога градацыя грамадзян вялікая і разнастайная. Гэта вернікі і атэісты, камуністы і дэмакраты, старыя і маладыя, адукаваныя і малапісьменныя, людзі розных пластоў грамадства, розных прафесій, нацыянальнасцяў (беларусы, рускія, яўрэі, татары і іншыя) інакш кажучы, літаральна ўвесь спектр грамадства прадстаўлены з абодвух бакоў.
Тое, што людзей, радзіма якіх - СССР (Расія), у нас нямала, не дзіва. Бо яшчэ нядаўна мы жылі ў гэтай краіне. Многія любілі і ганарыліся ёю. Тамузразумела, што шмат хто, асабліва сярод людзей старэйшага веку, вычувае гэта і цяпер. Але калі каму з гэтага лагера захочацца ўшчуваць іншых -маўляў, мы верныя, як служылі раней СССР, так і цяпер не здрадзілі, а вы пярэваратні, то згадайце, калі ласка, як нядаўна вы былі атэістамі - не паспеў певень і тры разы пракукарэкаць, а ўжо зрабіліся апантанымі праваслаўнымі. Гэта я да таго, што кожнаму здаралася мяняць погляды.
Дарэчы, некаторыя з іх толькі для таго праваслаўныя, каб калоць вочы іншым: вось мы добрыя, а вы, пратэстанты, каталікі і г.д., кепскія. Самі ж добра калі хоць раз на год ў царкву зойдуць. Таксама ўявіце, што Расія ўвайшла ў склад ЗША дапусцім 100 штатамі. Не можаце і не хочаце ўяўляць нават? Вось прыкладна тое ж адчувае іншы бок, калі раптам хтосьці выказвае жаданне кудынебудзь далучыць Беларусь. А тым, чыя радзіма Беларусь, таксама хочацца сказаць: уявіце на хвілінку, што яе падзялілі паміж сабой, напрыклад, крывічы, дрыгавічы і радзімічы. I ўтварыліся тры краіны. Не спадабалася? Затое, можа, зразумееце, у якіх пачуццях жывуць тыя, чыя радзіма СССР. (У нас увесь час згадваецца славяншчына. Нідзе ў свеце такога няма, ніхто не гаворыць: мы кельты ці англасаксы, ці з германскіх, ці з раманскіх плямёнаў. Мабыць, у нас гэта толькі таму назіраецца, каб апраўдаць тэорыю жаданага расшырэння Расіі.)
Стаўленне "грамадзян СССР" да Беларусі неаднастайнае. Для адных Беларусь не мае ніякай самакаштоўнасці, гэта толькі "кавалак", які адарвалі ад Расіі, кшталту Тамбоўскай вобласці ці, у лепшым выпадку, Мяшчэрскага краю (ведаю такіх асабіста). Для другіх Беларусь рэспубліка, з пэўнай сваёй атрыбутыкай, але зносіць яе можна толькі ў складзе Расіі. Некаторыя, у прынцыпе, Беларусь любяць, але яшчэ больш любяць СССР (Расію) і жадаюць быць у гэтай вялікай краіне ў межах 1990 альбо, яшчэ лепш, 1913 года. Некаторыя цвёрда перакананыя, што мы без Расіі не можам, бо не маем прыродных багаццяў, Сібіры (нібыта няма ў свеце Аўстрыі, Даніі і г. д.) і ўпэўнены, што шчасце Беларусі магчымае толькі ў складзе Расіі. Вось што піша кандыдат гістарычных навук Вадзім Гігін у артыкуле пра БНР "Бумажная республнка" (Нёман. № 2, 2005 г.): "Белорусский национализм - явление уникальное. Любой другой национализм представляет собой гипертрофированное чувство национальной гордости, стремление максимально защитить интересы именно своего народа или этнической группы. Зачастую это чувство сопровождается ущемлением прав и свобод других народов. В случае со всеми этими БНР, БЦР, БНФ мы имеем дело с национализмом без нацнн". Вось мы і прагаварыліся: нацыяналізм без нацыі! Маўляў, беларускія нацыяналісты ёсць, а нацыі беларускай няма! Канечне, такая заява на сённяшні дзень у краіне непрымальная, і Вадзім Гігін дае адступнога: "Нет, конечно, белорусская нация, народ существует. Наш народ живет, строит, трудится, возделывает отведенный Богом кусочек Земли..." I г. д. Але як тады разумець папярэднюю заяву пра нацыяналізм без нацыі? Дарэчы, у дадзеным выпадку тэрмін "нацыяналізм" абсалютна няправільны: любоў да радзімы называецца патрыятызмам. Калі савецкі чалавек любіць сваю савецкую краіну гэта патрыятызм, і калі беларускі чалавек любіць сваю беларускую краіну гэта таксама патрыятызм.
У снежні мінулага года быў вечар расійскай паэзіі Беларусі. Нашыя паэты, што пішуць паруску, чыталі свае вершы. Сярод выступоўцаў былі Андрэй Скарынкін, Анатоль Аўруцін, Валянціна Паліканіна, Ала Чорная, Андрэй Цяўлоўскі, празаік Сяргей Трахімёнак, які чытаў вершы свайго сябра, і многія іншыя. Не памятаю, каб там гучала слова "Беларусь", а слова "Расія" чулася ледзьве не з вуснаў кожнага. Як бачым, некаторыя нашыя рускамоўныя (ці рускія як сабе хочаце) паэты сваёй радзімай лічаць Расію (цікава толькі, дзе яна ў іх разуменні пачынаецца у Брэсце ці ў Смаленску?). Зразумела, калі гэтак сябе вызнаюць сібірак Сяргей Трахімёнак ці пецярбуржка Ала Чорная. А беларусы, з беларускімі каранямі, якія нарадзіліся і ўсё жыццё жывуць на Беларусі? Вось што піша паэт, які нарадзіўся і жыве ў Мінску і мае, дарэчы, шляхецкае прозвішча, Андрэй Цяўлоўскі ў сваім вершы "Господа торгаши":
Я умру за страну,
что до нитки обобрана вами,
Что разбилась на части,
но так и не стала чужой.
Я умру за Россию,
которую вы продавали -
И сумели продать,
да барыш огребли небольшой.
Дарэчы, гэты лагер любіць шукаць вінаватых у развале СССР: то гэта масонская змова, то габрэйская, некаторыя ўскладаюць усю віну на трох чалавек - былых прэзідэнтаў (хаця тады паўстае пытанне, няўжо магутны Савецкі Саюз быў такі слабы, што для яго развалу дастаткова было трох дзядзькаў?). А вось мне ў гэтым пытанні больш даспадобы іншыя тлумачэнні. Папершае, у Евангеллі сказана, што без волі Бога нават волас не падае з галавы чалавека, тым болып, напэўна, без Яго волі не разбураюцца і не паўстаюць дзяржавы. А падругое, цікавы варыянт прапанаваў Леў Мікалаевіч Талстой: воля народа. Гэта вялікая сіла. Яна была прыведзена ў рух у многіх саюзных рэспубліках (адна Прыбалтыка чаго вартая) і адбылося тое, што адбылося: утварэнне незалежных краін. Таму што так пажадалі народы гэтых краін. Беларусь, з яе слабой нацыянальнай самасвядомасцю, магчыма, атрымала незалежнасць хутчэй заадно, чым за важкія заслугі. Мы нават і незалежнасць абвесцілі, калі ў Саюзе нікога больш не заставалася. Але, як бачым, беларусаў за народ прызнаюць далёка не ўсе. Хаця яшчэ таварыш Сталін сказаў: "Пишут, что мы, коммунисты, будто бы насаждаем белорусскую национальность. Это неверно, потому что сушествует белорусская нация, у которой есть свой язык, который отличается от русского, в результате чего поднять культуру белорусского народа можно только на родном его языке".
Звонку сітуацыя можа падацца дзіўнай, незразумелай: чаму пры звыш 70 адсоткаў насельніцтва тытульнай нацыі, Беларусь сваёй радзімай прызнаюць не ўсе яе грамадзяне, у тым ліку беларусы? Для пэўнай часткі жыхароў краіны гэткія пытанні ўвогуле неактуальныя - актуальны надзённы хлеб. Іншыя ж знаходзяцца ў стане разгубленасці: жылі ў Саюзе, раптам яго не стала, а з Беларуссю яшчэ не асвойталіся: не прывыклі яе лічыць за краіну, бо ніхто не вучыў паважаць, шанаваць, ганарыцца ёю. Неяк запыталася я ў "простага" хлопца гадоў 27, які рабіў шафёрам, што ён лічыць сваёй радзімай. "Сваю кватэру,- адказаў той. Раней Саюз быў, было зразумела, а зараз што? Што мне Беларусь дала?" Некаторыя змяншаюць значэнне Беларусі да краёвага, да панятку "малая радзіма". Гэта ўсё зразумела. Паіншаму і быць не магло. Не магло быць, каб у адначассе ўсе савецкія грамадзяне страцілі свае патрыятычныя пачуцці. (Гісторыя падобныя прыклады мае: згадайце, як адносіўся Міхаіл Булгакаў да ўкраінскага руху.) Але на постсавецкай прасторы гэткае становішча назіраецца бадай што толькі ў нас. У астатніх савецкіх рэспубліках грамадзяне (за выняткам перасяленцаў з іншых рэспублік) дакладна ведаюць, што ёсць іх радзіма Літва, Латвія, Расія, Украіна (там, магчыма, таксама свае нюансы), Грузія, Узбекістан і г. д. Там пра нацыяналізм без нацыі нават і не заікнуўся б. У Беларусі ж іншая сітуацыя.
Але чаму ў нас так склалася? Пытанне гэтае патрабуе калі не манаграфіі, дык асобнага артыкула. Многае ўжо на гэты конт гаворанаперагаворана - пра тое, што беларуская самасвядомасць дзесяцігоддзямі вытручвалася з народа спецыяльнымі намаганнямі, хаця і без таго была даволі слабой. На сённяшні дзень, як бачым, некаторых нашых суайчыннікаў больш прываблівае Расія з яе гісторыяй, культурай, літаратурай. Ім хочацца атаясамліваць сябе з гэтым народам і быць далучанымі да расійскіх набыткаў. Пэўная ж частка люду (некаторых таксама ведаю асабіста) спавядае наступнае, маўляў, заходняя Русь доўгі час знаходзілася пад Полыпчай, вось і ўтварыліся пэўныя скажэнні ў мове і ўся вам Беларусь. Сказаць па шчырасці, у падлеткаваюнацкім узросце мяне наведвалі розныя думкі на гэты конт, у тым ліку і падобнага кшталту. Для сябе гэтае пытанне я вырашыла наступным чынам: наяўнасцю беларускага фальклору. Няма ж адрозных наўгародскага (хаця ў Ноўгарадзе доўгі час нават свая рэспубліка была) ці разанскага фальклору, ёсць рускі. Таксама як украінскі і беларускі. Значыць, ёсць тры розныя стыхіі, тры мовы, тры народы. Дзесьці я чытала, што дыялекты нямецкай мовы больш адрозныя, чым усе славянскія мовы (польская, руская, сербская, балгарская і г.д.), але ж гэта не нагода адмаўляць існаванне розных славянскіх моў.
Сярод тых, хто сваёй радзімай уважае Беларусь таксама розныя людзі. I па нацыянальнасці, і па сацыяльным становішчы, і па душэўных якасцях, і гэтак далей. Адны былі даўно гатовыя да гэтай падзеі - незалежнасці Беларусі, марылі аб ёй, стараліся яе наблізіць. (Памятаю, як я, будучы школьніцай, у 1980ыя гады, калі яшчэ быў моцным, маналітным і, здавалася, непарушным Савецкі Саюз, часам, пазіраючы на карту, думала: не, канечне, гэта немагчыма, але калі б... Беларусь стала асобнай краінай, .). Другія потым разабраліся і вырашылі, што незалежнасць - гэта нядрэнна. Чаму, прыкладам, чэхі могуць жыць у незалежнай Чэхіі, рускія ў незалежнай ад манголататар і Напалеона Расіі, французы - у Францыі, шведы - у Швецыі, а колькі новых краін у 20 стагоддзі ўтварылася па ўсім свеце - у Азіі, Паўднёвай і Лацінскай Амерыцы, Афрыцы. А колькі з іх дакладна ніколі не мела дзяржаўнасці, а толькі каланіяльнае падпарадкаванне і першабытны лад! I ўсім можна быць дзяржавай. Чаму нельга Беларусі? Здаецца, мы не горшыя за іншых.
Але, тым не менш, на сённяшні дзень у нас захоўваецца "дзвюхрадзімная" сітуацыя. Таму, калі ўзнікае якая пагроза страты незалежнасці Беларусі,"узвіваюцца" правыя, калі гэтая пагроза знікае, пакутуюць левыя. I там, і там - добрыя людзі.
Спадзяюся, усе, каго я згадала ў гэтым артыкуле, на мяне не ў крыўдзе. Яны ж і самі не хаваюць свайго "радзімавызнання". Як і я не хаваю свайго: мая радзіма - Беларусь, якую я жадаю бачыць моцнай, квітнеючай, беларускай і незалежнай.
Наталля КАПА
Ці прызнаюць каштоўнасць каштоўнасцю?
Міністэрства культуры разглядае адозву грамад-скасці аб наданні бел-чырвона-беламу сцягу статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пра гэта паведаміў у інтэрвію БелаПАН старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры" Антон Астаповіч. Такім чынам, зазначыў ён, на час разгляду гэты сцяг знаходзіцца пад аховай дзяржавы.
З прапановай уключыць белчырвонабелы сцяг у Дзяржаўны спіс нематэрыяльных гісторыкакультурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь старшыня аб'яднання звярнуўся ў Мінкульт 26 лютага ў сувязі з 90годдзем абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
У адказе на адозву грамадскасці намеснік міністра, старшыня Беларускай рэспубліканскай навуковаметадычнай рады па пытаннях гісторыкакультурнай спадчыны Уладзімір Грыдзюшка паведаміў, што прапанова таварыства "з мэтай атрымання дадатковых звестак" накіравана ў Інстытут гісторыі і Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
У інтэрвію БелаПАН А.Астаповіч зазначыў, што 31 сакавіка ён пісьмова звярнуўся ў вышэйназваныя акадэмічныя ўстановы з прапановай уключыць прадстаўнікоў таварыства ў склад экспертных камісій, якія будуць разглядаць адозву грамадскасці аб наданні белчырвонабеламу сцягу статусу гісторыкакультурнай каштоўнасці. Паводле яго слоў, на перыяд разгляду прапановы белчырвонабелы сцяг ахоўваецца дзяржавай згодна з артыкулам 22 закона "Аб ахове гісторыкакультурнай спадчыны".
Белчырвонабелы сцяг з 1991 па 1994 гады быў адным з сімвалаў беларускай дзяржаўнасці, а белчырвонабелыя стужкі з'яўляюцца элементамі сімволікі зарэгістраванага грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" і Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы. Некалькі гадоў таму герб "Пагоня" быў уключаны ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльных гісторыкакультурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.
Марат Гаравы, БелаПАН.
Патрэба нацыянальнага календара
Вядома, што адзін з самых старэйшых нацыянальных календароў быў выдадзены ў Вільні. Гэта быў "Гаспадарчы каляндар" на 1819 год.
У міжваенны час тут таксама выпускаліся календары на беларускай мове, якія карысталіся вялікім попытам ў Заходняй Беларусі.
У Беларусі ў розных выдавецтвах выходзілі разнастайныя календары на роднай мове, сярод якіх у апошні час быў адрыўны каляндар "Родны край". На вялікі жаль, цяпер на 2008 г. яго не знойдзеш, бо выпуск адзінага беларускамоўнага каляндара не адбыўся, а беларускі рынак напоўнены расейскімі каляндарамі, якія "жыруюць" тут.
Усё гэта павінна бянтэжыць нас, беларусаў, пра такія адносіны сучаснай беларускай дзяржавы і яе чыноўнікаў да сваіх нацыянальных каштоўнасцяў. Ужо цяпер патрэбна змагацца за гэтаю справу і патрабаваць ад Міністэрства інфармацыі РБ, каб на 2009 год выдаць на роднай мове разнастайныя нацыянальныя каляндары. На аматарскім узроўні гэтую праблему не вырашыць, хаця і тут рукі не трэба апускаць.
Кожная суполка, кожны сведамы беларус павінен зрабіць свой пасільны ўнёсак у гэтаю важнаю справу.
Працягваючы традыцыі Вільні ў справе выпуску беларускіх каляндароў, наша суполка ТБМ імя Ф.Скарыны, Віленскага краю рыхтуе таксама матэрыял, каб выпусціць у выглядзе невялікай кніжкі і невялікім хаця накладам "Каляндар. Твой і мой". Некаторыя матэрыялы да гэтай кніжкі ўжо надрукаваны і друкуюцца ў газеце "Наша слова".
Хачу адразу запэўніць прафесійных гісторыкаў і фалькларыстаў, што наша суполка, якая мае толькі гіст.этн. музей "Засцянковая хатка", дзе канцэнтруюцца ўсе сабраныя матэрыялы, ніякім чынам не пасягае на іх "навуковасць" з адпаведнымі кафедрамі пры ўніверсітэтах і вучонымі ступенямі, бо гэтае аматарскае выданне робіцца хутчэй ад адчаю, бо людзям патрэбен свой каляндар на роднай мове.
Дасканалых календароў пакуль што ў свеце няма, ды іх і не было. А памылкі не робіць толькі той, хто нічога не робіць.
Лічу, што патрэбна самому выпусціць лепшы каляндар за іншых, вось тады і вырашыцца ў гэтым кірунку праблема.
Пахвальна, што Алесь Лозка, дацэнт кафедры этналогіі і фалькларыстыкі БДПУ на старонках газеты "Наша слова" змясціў свой матэрыял "Беларускі народны каляндар на 2008 год", які вельмі патрэбны для чытача і будзе выкарыстацца многімі, у тым ліку і мною для розных удакладненняў. Для гэтага і друкуюцца матэрыялы для карыстання іншымі, бо ад народа яны прыйшлі і ў народ пойдуць, альбо павінны пайсці.
Што тут дрэннага, калі каляндар выйдзе ад Лозкі ці ад Бярозкі альбо ад Гіля ці Брыля? Есць жа Евангеллі ад розных аўтараў і ўсе яны дапаўняюць адзін другога.
Карацей кажучы, беларусу патрэбен каляндар на роднай мове свой нацыянальны, і за яго патрэбна змагацца ў рэчышчы адраджэння беларушчыны, мовы, гісторыі, культуры.
Гэта нялёгкая задача, але кожны з нас павінен зрабіць свой пасільны ўнёсак у гэтую справу і тады мы пераможам.
Гэтаму нас натхняюць ідэі БНР, якой сёлета 90 год з дня абвяшчэння.
Жыве Беларусь! - наш непагасны кліч пад бел-чыр-вона-белым сцягам і гербам "Пагоня".
Ю. Гіль, старшыня ТБМ імя Ф. Скарыны, г. Вільня
Успаміны Эдварда Вайніловіча
(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)
23 ліпеня 1920 г. Мы даехалі да Цялешніцы, выдатнага маёнтка Расенвертаў. Дом, а хутчэй аднапавярховы палац у станіславаўскім стылі сярод парку, які нагадвае Лазенкі. Уладальнік вядомы і шырока шанаваны грамадскі дзеяч, да таго ж добры гаспадар. У маёнтку броварны завод, рэктыфікацыя, паравы млын, тартак, цагельня і г. д. Гаспадыня з хаты князёў СвятаполкМірскіх, маці чацвярых дужых хлопцаў, якая замяшчае дома мужа падчас яго сталых выездаў, прыняла нас па старапольскім звычаі, не жадаючы і чуць аб якіхнебудзь разліках. Я сустрэў там БрындзуНацкага, дэпутата Думы з часоў майго знаходжання ў Дзяржаўнай Радзе.
27 ліпеня 1920 г. Тут было б вельмі добра, калі б не ўсе больш трывожныя весткі з фронту аб набліжэнні бальшавікоў, аб узяцці Гародні, Саколкі, аб усё большай дэмаралізацыі войска, аб цэлых атрадах дэзерціраў, якія ўсё часцей даюць аб сабе ведаць мясцоваму насельніцтву. Нашы гаспадары пачынаюць збірацца, прыйдзецца і нам з'ехаць, толькі невядома куды, да каго, у які бок. Сапраўдныя валачашчыя людзі.
30 ліпеня 1920 г. Мы выехалі з Цялешніцы праз Белую ў Варанец СвятаполкМірскіх. Па дарозе дагналі дзяржаўны статак, эвакуяваны з Янава; жудасная непагадзь знішчыла ўсю нашу рухомую маёмасць, вывезеную намі з Савічаў, Харватавай з Пузава і Кастравіцкай з Менска. Незлічоныя страты ўжо толькі адной нашай маёмасці. Позна ўвечар дабраліся да Варанца пад гасцінны прытулак князёў Мірскіх з Фрагетаў.
31 ліпеня 1920 г. З Варанца праз Міжрэчча мы даехалі да Турава, маёнтка Андрэя Патоцкага, які арандуе пан Бантэмпс. 1 жніўня ранняй раніцай мы прыбылі ў маёнтак Бяльцы, пакінуты гаспадарамі, і спыніліся на дзень, каб адпачыць і падкаваць нашых стамлёных коней.
3 жніўня 1920 г. Спыніліся на начлег у Палечніцы пад Любартавам у Храмінскіх, дзе не толькі мы, але, што рэдка здараецца ў Каралеўстве, і людзі нашы былі накормлены і дагледжаны.
4 жніўня 1920 г. Праз Любартаў і ажыўлены Люблін, у дождж, пад ударамі грому мы дабраліся і спыніліся на начлег у Верхнім Казьмянаве, багатай панскай рэзідэнцыі.
5 жніўня 1920 г. Пасля нядоўгай дарогі мы спыніліся на начлег у Файславіцах Фляркоўскіх, дзе на наступны дзень, 6 жніўня, былі на службе ў касцёле, нядаўна адбудаваным пасля разбурэння, і дзе гасціннасць гаспадароў аказалася вышэй ад усякай пахвалы. Брат гаспадара быў дэлегатам ад Валыні ў I Дзяржаўную Думу. Увечар таго ж дня, пасля доўгай і вельмі цяжкай дарогі па вакольным шляху мы дабраліся да Бзоўца, дзе нас чакала і сустракала наша каханая і шаноўная пляменніца Эліза Магільніцкая, і дзе мы збіраліся адпачыць даўжэй.
Нажаль, у нядзелю, 8 жніўня, прыехаў паручнік Ржухоўскі з весткай, што Брэст заняты, бальшавікі перайшлі Буг у Свержбе. Стараста Чырвонага Става даў распараджэнне эвакуяваць двары. Нягледзячы на тое, што коні і людзі былі змучаныя, мы змушаныя былі сабраць нашы рэчы і 9 жніўня выехаць з Бзоўца праз Туробін у Хржанаў, дзе ў будынку воласной управы нас гасцінна прыняў пісарчук. Ноч мы правялі не вельмі спакойна, таму што быў чутны бесперапынны грукат вайсковых абозаў, якія адыходзяць з Рэва да Янава. А ранняй раніцай была реквізіцыя коней, у выніку якой мы ледзь не страцілі пару і нашых, тады далейшае перамяшчэнне было б немагчымым. Пісарчук распавядаў нам, што мужыкі страшна ўзрушаны існымі парадкамі, з войска ўцякаюць і з нецярпеннем чакаюць вяртання расійскіх уладаў, аб чым мы і самі маглі здагадацца, слухаючы гутаркі ў дарозе.
10 жніўня 1920 г. Праехаўшы Янаў, спыніліся ў Мадліборжыцах (замку), маёнтку майго калегі па Дзяржаўнай Радзе Канстанціна Пржэўлоцкага, прынятыя гасцінна яго давераным панам Ківерскім. Тут спыніліся адпачыць на дзень. Потым, на наступны дзень, 12 жніўня, прыбылі ў Гастэрадаў, у маёнтак, які па запісе Сухадольскіх, знаходзіўся ва ўласнасці Варшаўскага дабрачыннага таварыства, дзе правялі некалькі дзён, каб падкаваць коней, вельмі змучаных доўгай дарогай па шашы. Тут мы знайшлі некалькі абозаў уцякачоў і ва ўмовах стала паступаўшых вестак аб наступе бальшавікоў на Варшаву, захопе з поўдня лініі Буга і наступе на Львоў, нарэшце, вырашылі пераехаць Віслу пад Анопалем па адзіным у тых наваколлях мосце, майстэрска пабудаваным з дрэва аўстрыйцамі.
Мы асцерагаліся, ці ўдасца гэта нам у навале ўцякачоў і розных вайсковых абозаў, якія адыходзілі за Віслу, а тым часам апынуліся амаль адны на мосце, не сустракаючы перашкод з боку вайсковага дазору, што ахоўваў праезд. Праязджалі з пачуццём няўпэўненасці, ці зможа гэтая рака затрымаць бальшавіцкае нашэсце не толькі на Польшчу, але і на ўсю Еўропу, і адкінуць яго так далёка, каб і мы маглі калінебудзь вярнуцца ў нашу Беларусь. З іншага боку, не маючы забяспечанага або паказанага дзенебудзь месца знаходжання, праязджалі з пачуццём гнятлівай няўпэўненасці ў заўтрашнім дні.
Праз некалькіх вёрст за Віслай 18 жніўня спыніліся ў маёнтку Лінава, які належаў спадчыннікам фабрыканта, што вырабляў вядомыя ўсюды плугі "Чыхоцкага". Дазнаўшыся, што ў Апатаўскім поўна вайсковых атрадаў і ўцякачоў, па радзе спадчынніка пана Яна Чыхоцкага, мы адправіліся ўздоўж берага Віслы ў паўднёвым кірунку да Сандаміра. Тут спыніліся ў дароўным маёнтку Макошыне, які належаў ПашчанкамРазвадоўскім. Некалькі дзесяткаў гадоў гэты маёнтак арандаваўся сям'ёй Камоцкіх, а зараз быў адабраны ўрадам і аддадзена сельскагаспадарчай камісіі для парцаляцыі. Тут прабылі каля тыдня. Я вельмі шкадаваў, што не было са мной якойнебудзь камісіі Сойма, якая магла б пераканацца ў тым, што даюць розныя аграрныя канцэпцыі пры іх рэалізацыі.
Пан Камоцкі паказваў на ліках, што перш выраблялася ў гэтым сандамірскім маёнтку; у цяперашні час і адной дзесятай часткі таго не даваў. Палі падзеленыя, дрэнна апрацаваныя, параслі быльнікам, няўгноеныя, не маглі нават забяспечыць утрыманне 15 коней. Маёнтак не агароджаны, пабудовы пад адкрытым небам, не абароненыя нават ад дажджу; фруктовы сад арандуе габрэй, які з аднаго дрэва здымаў плады, а іншае зразаў на падпал агменю. Адным словам, поўнае спусташэнне гаспадаркі, некалі прадукцыйнай. У задачу маю не ўваходзіць праца над манаграфіяй аб Сандаміры, які носіць на сабе пячатку Пястаў і нагадвае Вавель.
Я задумаўся над тым, а ці не вяртаюцца тыя часы, калі інтэрасы дзяржавы загадаюць больш клапаціцца аб выратаванні дзяржавы ад германскага паглынання, аб лёсе Сілезіі і Памор'я, чым несці заходнюю цывілізацыю на літоўскарускія абсягі. Ці пераможа арыентацыя пястаўская або ягелонская яна будзе вырашаць лёс маёй краіны падчас мірных перамоваў, якія як раз былі пачатыя ў нашым Менску.
На самім уездзе ў Макошын мы сустрэлі палкоўніка Мазавецкага з штаба 4й арміі, які нам прынёс суцяшальную навіну, што бальшавіцкае нашэсце спынена пад Варшавай. Павінен пачацца наступ з нашага боку, якім кіруе дасланы з Парыжа генерал Уэйгант, што павінна было адразу ж пацвердзіцца, таму што пачалі з Сандаміра прыходзіць кракаўскія газеты з больш суцяшальнымі паведамленнямі аб адступленні бальшавікоў за Буг, аб вяртанні польскіх уладаў.
(Працяг у наступным нумары.)
АДБЫЛАСЯ 6-Я СПРАВАЗДАЧНА-ВЫБАРНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ ВІЦЕБСКАЙ АБЛАСНОЙ АРГАНІЗАЦЫІ ТБМ ІМЯ Ф. СКАРЫНЫ
У нядзелю, 30-га сакавіка, у Віцебску прайшла чарговая справаздачнавыбарная канферэнцыя абласной арганізацыі ТБМ. Былі абраны 32 дэлегаты, якія прадстаўлялі 4 гарадскія і 11 раённых структур таварыства, прысутнічалі запрошаныя. Са справаздачным дакладам выступіў старшыня абласной Рады І. А. Навумчык. Ён дастаткова падрабязна распавёў пра дзейнасць абласной арганізацыі за апошнія два гады, спыніўся на праблемах, якія патрабуюць тэрміновага вырашэння. Так, у прыватнасці, было адзначана, што на сённяшні дзень у чатырох раёнах вобласці - Лёзненскім, Шумілінскім, Браслаўскім, Мёрскім - не створаны мясцовыя суполкі. Іх узнаўленне павінна стаць адной з прыярытэтных задач дзейнасці актывістаў у найбліжэйшы час. Таксама, як і актывізацыя падрыхтоўкі да святкавання 85гадовага юбілею Васіля Быкава. Часу застаецца не так і шмат, а зрабіць патрэбна надта многа.
Спрэчкі па дакладзе выдаліся як ніколі ўзважанымі і канструктыўнымі. Гучалі розныя меркаванні і прапановы адносна павышэння эфектыўнасці працы таварыства. Так, актывіст арганізацыі з Расонскага раёна А. У. Крол прапанаваў правесці "Беларускія сустрэчы" з запрашэннем пісьменнікаў у межах "Заборскага фэсту" - свята вясковага турызму, якое мае адбыцца 710 чэрвеня. Пра неабходнасць больш частых сустрэч з пісьменнікамі казала і старшыня Полацкай гарадской арганізацыі В. І. Крук. На асветніцкакультурных імпрэзах варта, на яе думку, акцэнтаваць больш увагі. Шматгадовы кіраўнік Віцебскай гарадской арганізацыі В. М. Арлоў выказаўся за мэтанакіраваную працу з дзецьмі па вывучэнні нацыянальных традыцый і звычаяў. Дарэчы, Валянцін Мікалаевіч нядаўна перадаў кіраўніцтва гарадской арганізацыяй у іншыя рукі. Ад імя абласной рады яе старшыня І. А. Навумчык шчыра падзякаваў сп. Арлову за шматгадовую самаахвярную працу на ніве Беларушчыны.
У выступе вядомага майстра слова Ф. І. Сіўко была належным чынам ацэнена роля каталіцкага касцёла ў папулярызацыі беларускай мовы. Сёння касцёл - сапраўдны асяродак нашай мовы і культуры. Кіраўніца музея Язэпа Драздовіча А. Э. Райчонак распавяла пра планаваныя выставы, плянэры, заклікала да больш актыўнага супрацоўніцтва. Вядомая паэтка з Глыбоччыны М. Я. Баравік выказала колькі крытычных слоў у бок настаўнікаў, якія проста баяцца далучацца да дзейнасці таварыства, каб не мець потым непрыемнасцяў на працы. Але калі настаўнік беларускай мовы не патрымлівае ніякіх сувязяў з ТБМ, не чытае "Наша слова" і ўвогуле не ведае пра яго існаванне - дык ці нармальна гэта?..
Практычна ўсе, хто бралі ўдзел у дыскусіі, з абурэннем гаварылі пра рашэнне ўладаў перанесці помнікі Максіму Багдановічу ў Менску і Уладзіміру Караткевічу ў Оршы ў іншыя месцы. Вычарпальную інфармацыю па гэтых пытаннях прысутныя атрымалі ад Н. А. Сулецкай, якая працуе галоўным спецыялістам упраўлення культуры аблвыканкама.
На канферэнцыі быў прыняты план дзейнасці абласной арганізацыі на наступны перыяд, зацверджаны новы склад рады і яе старшыня. На гэтую пасаду адзінагалосна быў зноў абраны Іосіф Адамавіч Навумчык.
Праца абласной канферэнцыі заканчвалася надзвычай урачыста - пад патрыятычныя і лірычныя песні ў выкананні вядомага барда з Бешанковічаў Г. М. Станкевіча. Усе прысутныя - і дэлегаты, і госці - у адзін голас адзначалі сапраўды зацікаўленую, дзелавую атмасферу, у якой прайшла канферэнцыя. Гэта дазваляе спадзявацца, што ў нашых шэрагах з'явяцца новыя сябры, а ўсё намечанае будзе здзейснена.
Юрась Бабіч, намеснік старшыні Віцебскай абласной рады ТБМ.
"Вяртайцеся, буслы!" - кніга пра 1930-я гады
У Горадні ў Таварыстве беларускай школы адбылася прэзентацыя кніжкі ўспамінаў Мікалая Мельнікава "Вяртайцеся, буслы!"
Яна выйшла ў сталічным выдавецтве "Кнігазбор" абмежаваным накладам. Аўтар апавядае пра сваё маленства ў часы "раскулачвання" сялянства ў яго родным Чавускім раёне, а таксама пра гады партызанства ў атрадзе "Беларусь".
У першай сваёй кнізе "Адчай, горыч, боль" Мікалай Мельнікаў распавёў пра тое, як іхнюю сям'ю рэпрэсавалі і выслалі ў канцлягер у Валагодскай вобласці. Трапіў туды і ён сам. Спадар Мельнікаў 1924 года нараджэння. Доўгі час ён выкладаў расейскую літаратуру ў Гарадзенскім універсітэце, затым узначаліў у горадзе дэмакратычную арганізацыю ветэранаў, стаў ініцыятарам стварэння грамадскага музея Васіля Быкава.
Сяргей Астраўцоў.
Літаратурныя сустрэчы
10 красавіка . Літаратура і духоўнасць Сяргей Законнікаў. ТБМ. 18.00.
14 красавіка. Літаратура і духоўнасць Сяргей Законнікаў. СШ г Менска.
16 красавіка. Якуб Колас і літаратурны працэс. Марыя Міцкевіч. БДТУ.
17 красавіка. Міфалагічныя матывы і метафізічны светапогляд у літаратуры 20-га ст. Антаніна Хатэнка. ТБМ. 18.00.
«ПРИЛАСКАТЬ И УНИЧТОЖИТЬ!»
Гістарычная трагедыя
(Працяг. Пачатак у № 11.)
Рак-Міхайлоўскі. Будзем старацца правесці ў прэзідыум зьезда Старшыню БСГ Язэпа Дылу, а таксама Пятра Крачэўскага, Васіля Захарку, Янку Сераду, Тамаша Грыба ды іншых. Прапануем парламенцкую форму арганізацыі работы з'езда (Кангрэса.) Гэта значыць, што ўсе дэлегаты разбіваюцца на фракцыі, секцыі і часовыя камісіі, калі ў працы секцый з'явіцца неабходнасць разгледзець якое-кольвечы асобнае пытанне.
Бадунова. Навошта спратрэбіліся фракцыі?
Рак-Міхайлоўскі. На прамое пытанне прамы адказ: для дэмакратызму і магчымасці пры неабходнасці нейтралізаваць а то і бляка-ваць абласнікаў Канчара-Гольмана, бальшавікоў аля Мяснікян і грамадоўцаў левай плыні тыпу Шантыра і тых, хто да яго далучыцца.
Фальскі. Скажу чэсна, я такі далучыў-ся.
Гарун. Ад чэснасці патыхае здрадаю...
Бадунова. Назавіце фракцыі і секцыі!
Рак-Міхайлоўскі. Фракцыі: Беларус-кай сацыялістычнай грамады, беспартыйных, а таксама левай плыні. У вас будзе магчымасць выбраць хоць левых, хоць правых.
Бадунова. У гэтым я вызначуся без вашай падказкі.
Рак-Міхайлоўскі. І яшчэ адна важная арганізацыйная акалічнасць. Пакуль мы будзем збіраць сваіх дэлегатаў ды чакаць «абласнікоў» з Піцера ці Рэчыцы, а яны не упусцяць моманту узяць рэванш на з'ездзе ў Менску, мы не праводзім пленарных пасяджэнняў, а адпра-цоўваем дакументы ў фракцыях і секцыях. Гэта, дарэчы, крыху закалыхае і супакоіць бальша-віцкіх саглядатаеў перад раптоўным і рашаючым пленарным паседжаннем, на якім мяркуецца прыняць лёсаносныя палітычныя рашэнні, рэзалюцыі, дэклярацыі і граматы да народа.
Смоліч. Разумна!
Бадунова. А секцыі вы ўсё ж назавіце, спадар Сымон, хоць для пратаколу!
Рак-Міхайлоўскі. Даруйце, спадарыня Палута. Секцыі на з'ездзе: дзяржаўнага будаўніцтва, аграрная, асветы і культуры, вайсковая, мясцовых самаўрадаў, краёвае гаспадаркі, работніцкага заканадаўства, сацы-яльнай апекі, рээвакуацыі бежанцаў і секцыя адбудовы краю. У асноўным секцыі ўзначаль-ваюць прафесіяналы.
Гарун. Калі да спадара Сымона пытан-няў больш няма, слова Аркадзю Антонавічу.
Смоліч. Мая тэма - канструяванне вышэйшых органаў улады. Маем на ўвазе, што старшыні камісій разам са старшынямі з'езда ўтвараюць Раду старшынь, каб яна ўжо падчас працы з'езда паступова пераняла на сябе ўсе абавязкі Вялікай Беларускай Рады і фактычна стала прэдпарламентам перад Устаноўчым сходам або Дзяржаўнай радай Беларусі. З'езд жа асобай Устаўной Граматай да Народу Беларусі аб'явіць Беларускую Народную Рэспубліку і Раду Бэ-Нэ-эР. Раду БНР канстру-іруем так, каб у ёй захаваць пераемнасць - прыкладна 27 мейсц асноўнага ядра пакідаем за сябрамі Рады з'езда, якія знаходзяцца ў Менску, 9-10 мейсцаў правінцыйным радам, 10-12 гарадскім і 10-12 земствам. Што да нацыяналь-насцяў краю, то яўрэям адводзіцца 7 мейсцаў, палякам - 4, вялікаросам - 2, украінцам - адно.
Захарка. А як бальшавікі з эсэрамі і левакамі з Грамады возьмуць верх на з'ездзе і прагаласуюць за бальшавіцкую аўтаномію, ў складзе Расіі, што тады, і як яна будзе называцца.
Гарун. Правыя грамадоўцы-адраджэнцы такога і ў праектах не дапушчаюць, а не тое, каб на самрэч.
Захарка. І правільна робяць.
Гарун. Пытанні і галоўныя даклады, што выносяцца на абмеркаванне з'езда. Калі ласка, Палута Аляксандраўна.
Бадунова. З асноўных пытанняў: арганізацыя Часовай краявой улады; правы і вольнасці беларускага народа і нацыянальных меншасцяў; арганізацыя Беларускага нацыянальнага войска. З галоўных дакладаў на абмер-каванне выносяцца: даклад аб зямлі - дакладчык Бонч-Асмалоўскі; даклады на тэму нацыянальнае адзінства беларускага народа і яго самавызначэнне - Карскі, Лёсік, Канчар; па тэме краявы Устаноўчы сход Беларусі - Дыла, Бурбіс, Варонка; аўтаномія і федэратыўны лад Расеі - Цвікевіч, Менч і...
У пакой літаральна ўрываецца Серада.
Серада (з парогу) . Украінская Рада распачала ўзброеную барацьбу супраць бальшавіцкай улады! Дзейнасць беларускіх вайсковых злучэнняў бальшавіцкім урадам забаронена на ўсіх франтах...
Усталёўваецца доўгая гнятлівая паўза.
Людвіка. Мне што, так і запісаць: нямая сцэна, як у гогалеўскім «Рэвізоры»?..
Гарун. Калі б гэта можна было параўнаць з той гогалеўскай сцэнай...
Рак-Міхайлоўскі. Значыць у з'езда не будзе вайсковай падтрымкі.
Бадунова. Не адмяняць жа з'езд...
Езавітаў. На яго ахову я выведу свой полк!
Захарка. А Мяснікян выведзе дывізію.
Смоліч. Падчас з'езду не павінна праліцца ні адной кроплі крыві!..
Гарун. Нават з носу... Таму будзем працаваць вольна і смела... навідавоку горада, краю і свету, хоць я і не бачу розніцы паміж генерал-губернатарам Курловым і прапаршчыкам Мясніковым...
Сцэна зацямняецца.
ДЗЕЯ ДРУГАЯ
ІІІ
Гісторык. Афіцыйна Усебеларускі з'езд пачаўся 15 снежня. На ім сабралася 1872 прадстаўнікі беларускага народа. Былі сярод іх і дэлегаты ад Петраградскага Беларускага абласнога камітэта. Ніводнай нацыі за перыяд расійскай «смуты» не ўдалося арганізаваць такога прадстаўнічага форума. На з'езд прыехалі пасланцы з усёй этнаграфічнай Беларусі, ад бежанцаў і ўсіх франтоў і тылу. У палітычным плане большасць дэлегатаў былі эсэрамі і беспартыйнымі. Па сацыяльным складзе з'езд быў пераважна сялянскі - з мужыкоў пераапранутых у шынялі. Бальшавікам не ўдалося кантраляваць хаду падзеяў. Упэўненасці дэлегатам надавала пісьмовае сведчанне народнага камісара па нацыянальнасцях Іосіфа Сталіна аб тым, што пастанова з'езда будзе абавязковай для савецкай улады. Але ў гэты час кіраўнік расійска-бальшавіцкай адміністрацыі ў Беларусі Аляксандр Мяснікоў...
Асвятляецца рабочы кабінет Мясніко-ва. У яго на прыёме старшыня Савета Народ-ных Камісараў Заходняй вобласці Ландар.
Мяснікоў (ходзячы па пакоі) . Надо понять, товарищ Ландер, что после чисто формального провозглашения лозунга о свободном самоопределении народов окраин России вплоть до государственного их отделения, которого никогда не хотели и не хотят ни Ленин, ни Свердлов, а тем более Троцкий и Сталин, белорусским националистам-возрожденцам как раз это и приспичило. Они поняли, что попробовать самоопределиться и отделиться они могут сейчас или никогда. Мы видим самодавлеющее, так называемое, «незалеж-нецкое» чисто белорусское течение, участники которого подобно украинским «самостий-никам» мечтают о белорусской независимости. И где? На Западе России! Перед лицом Германии и Польши, да и всей Антанты! При том перед нами не только молодая социалистическая национал-сепаратистская интеллигенция, но и старые матерые националисты, вышедшие из полонизированной белорусской шляхты, в которой крепли традиции трех крупных антироссийских восстаний. Патриотизма и фанатизма им не занимать. Не свернем мы им шеи своевременно, значит сами вылетим отсюда к чертовой матери. А ты, Карл Иванович, сидишь и хотя бы что-нибудь... Ожидаешь, чтобы съезд их сам собою окончился... и все само собою рассосалось.
Ландар. Александр Федорович, да разогнал бы я их и рассеял в два счета, так ведь повода не дают. Дискутируют на виду, свободно и открыто, дерутся между собой в мере пристойности. А разгони таких смирных, так что город скажет? А так они поболтают, а мы потом газеты изымем, а телеграф перекроем. Я и телефонограмму подготовил...
Мяснікоў. Мне ровным счетом напле-вать, что город скажет! И о какой телефонограмме речь?
Ландар (зачытвае) . Правительствен-ная. От Совета Народных комиссаров Западной области. Запрещается в течение 24 часов со времени этой телефонограммы принимать и передавать по аппаратам всякие сообщения и сведения, носящие общеполитический характер, от кого бы они ни исходили, кроме телеграмм, отправленных за подписью и с печатью Совнаркома Западной области. В частности, запрещается передача всяких сообщение о белорусском съезде и белорусской Раде. Всякие нарушения будут караться по всей строгости военно-революционного времени. Председатель К. И. Ландер.
Мяснікоў (з сарказмам) . В то время, когда съезд успешно, как мне докладывают, завершает свою работу, а питерские белорусы, белорусские жидки и левый Шантыр вместе с Фальским и Кравцовым терпят поражение за поражением, а повернуть, переломить съезд в нашу большевистскую пользу не удается, председатель К. И. Ландер сочиняет телефонограммы, чтобы задним числом запускать их в пустой след.
Ландар. Александр Федорович, но ведь товарищ Сталин не двусмысленно, а прямо написал, что «никакого принудительного удержания народов в границах какого бы то ни было государства не будет и по Белоруссии, говорит, могу сказать то же самое, что и об остальных народах России».
Мяснікоў (злосна, пагрозліва) . Если Ландер собрался к утру сбежать в свою Латвию, то Мясников в Армению или еще куда, бежать не намерен. Мясников командующий фронтом! Западная область России объявлена на военном положении! И Мясников вместе с К. И. Лан-дером поправит товарища Сталина, разогнав это сборище ко всякой матери!
Уваходзіць Рэзаўскі.
Рэзаўскі. Разрешите, товарищ командующий?!
Мяснікоў. Вот и еще один осторожный... Что там у комиссара внутренних дел?!
Рэзаўскі (разгублена) . Полный бардак, товарищ главком... А националисты, как мне докладывают, собираются принимать главную декларацию о своей белорусской Республике, вместо нашей Западной фронтовой коммуны.
Мяснікоў (ускіпеўшы) . Я поручил тебе, Резавский, как комиссару внутренних дел, произвести на съезде переворот умов, расколоть его хоть на части, хоть надвое, не допустить никаких деклараций, а ты мне о бардаке, в котором ничего не смог сделать! Ты что, нарком, совсем не смыслишь, что такое открытое, антигосударственное проявление белорусского движения давно следовало взять не только под подозрение, как реакционное, национал-сепаратистское даже в области культурно-просветительной и языковой дребедени?! А ты довел дело до политического скандала и контрреволюции в условиях военного положения! (Зусім спакойна.) Они уже приняли декларацию о Республике?..
Рэзаўскі. Только первый пункт...
Мяснікоў. Какой?!
Рэзаўскі. Вот этот. (Зачытвае з блакнота). «Закрепляя свое право на самоопре-деление, провозглашенное российской рево-люцией и утверждая республиканский демократический строй в пределах Белорусской земли, для спасения родного края, и ограждения его от раздела и отторжения от Российской Демократической Федеративной республики, Первый Всебелорусский Съезд постановляет: немедленно образовать из своего состава орган краевой власти в лице Всебелорусского Совета крестьянских, солдатских и рабочих депутатов, который временно становится во главе управления краем, вступая в деловые сношения с центральной властью, ответственной перед Советом рабочих, солдатских и крестьянских депутатов». (Пераводзіць дыханне.)
Мяснікоў (крыху разгублена) . Что ты предпринял... (Амаль крычыць.) Я тебя спрашиваю, что ты предпринял, чтобы сорвать принятие этой декларации?!
Рэзаўскі. Александр Федорович... меня там не было...
Мяснікоў. Как не было?..
Рэзаўскі. Когда я утром приветствовал съезд от имени комиссариата внутренних дел, то назвал их бело-красно-белый флаг трехцвет-ной тряпкой и посоветовал заменить его красным знаменем интернационализма. А два дюжих матроса завернули мне руки и, собствен-но говоря, вышвырнули за дверь.
Мяснікоў. Карл Иванович, у вас там в Латвии что, все такие, мягко говоря, недоделки? (Узрываецца.) Да назови ты наше красное знамя тряпкой, я бы расстрелял тебя на месте!.. Ландер, у тебя поблизости, под рукой, есть что-нибудь вооруженное? Сейчас?! Немедленно!
Ландар. Подразделение Ремнёва и два бронеавтомобиля с пулеметами. Приказ на разгон съезда я тоже подготовил.
Мяснікоў (у ярасці) . Воткни его себе в задницу!.. Комендант гарнизона Кривошеин где?!
Ландар. Здесь... Но пьян...
Мяснікоў. Расстрелять без суда! (Праз паўзу.) Нет, отставить... Это даже хорошо, что пьян. Резавский, прихвати с собой Кривошеина с Ремнёвым, овладей трибуной съезда и скажи буквально следующее: «Объявляю съезд распущенным, а президиум арестованным!» И не более!
Рэзаўскі. Они же меня пристрелят...
Мяснікоў. А тебе какая разница, я или они?! С делегатами в рукопашную и прикладами разделяется Кривошеин с Ремнёвым. Всё! Бегом, пока они не приняли всю декларацию...
Рэзаўскі выбягае. Мяснікоў зморана апускаецца ў мяккае крэсла, заплюшчвае вочы. Ландар у нерашучасці, што рабіць, штучна пакашлівае.
Пішы, Карл Іванавіч. (Дыктуе не расплюшчваючы вачэй.)
Мяснікоў (працягвае) .
Военная. Вне очереди.
Петроград. Смольный. Правительству Народных Комиссаров. Комиссару по нацио-нальным делам Сталину. Центральный Испол-нительный Комитет. Центральный орган редакции Правды.
Руководители Белорусских Рад созвали на 1-15 декабря всебелорусские с'езды и под влиянием шовинистических националистических элементов об'явили в крае новую власть, отвергнув и объявив низложенным и самозван-ным избранный с'ездом Советов Рабочих, Солдатских и Крестьянских Депутатов, Областной Центральный Комитет Совета и выделенный им орган Советов Народных Комиссаров Западной Области. Съезд пятнадцатого созван с нарушением условий соглашения с товарищем Сталиным.
Высказавшись в принципе за признание Советской власти, поскольку она существует в России, и за контакт с Центральным Правительством Народных Комиссаров, съезд отверг установленную Советами власть для местного края с передачей ее избранному на съезде организаций рады органу. В ответ на это Совет Народных Комиссаров Западной области и фронта объявил съезд распущенным, предложил президиуму его покинуть пределы фронта и края и приступить к ликвидации кадетских организаций, нашедших приют под флагом белорусского национального движения.
Председатель Совета Нородных Комиссаров Западной области и фронта Ландер.
Ландар (разгублена) . Почему Ландер?
Мяснікоў. Потому что я Мясников...
Сцэна зацямняецца.
IV
Гісторык. Калі прэзідыюм з'езда на чале з Іванам Серадой быў арыштаваны, яго месца занялі новыя дэлегаты на чале з Міхаілам Гольманам. Пад прыцэлам браневікоў і за барыкадай ад салдатні нападпітку з'езд паспеў прыняць рэзалюцыю пратэсту супраць дзеянняў кіраўніцтва Заходняй вобласці і аб непрызнанні яго ўлады. Зрэшты, дэлегаты і не збіраліся выступаць супраць бальшавіцкай Расіі і савецкай улады не адмаўлялі. Яны толькі хацелі ўвесці яе без дыктату франтавых камісараў. Тым не менш, ідэя Беларускай Народнай Рэспублікі фактычна была дэкляравана, а атрыманы ад камісараў палітычны урок змусіў абраную на з'ездзе Усебеларускую Раду (Савет) перайсці на нелегальнае становішча. Рада і завяршыла з'езд.
На сцэне выява Пагоні і бел-чырвона-белы сцяг, стол і трыбуна. Зала прыцемнена. Праз залу на сцэну выходзяць Гарун, Лёсік і Людвіка з шыткам. Зала сустракае іх бурнымі апладысментамі і воклічамі «Жыве Беларусь!» «Жыве Рэспубліка!» «Ганьба бальшавіцкім паромшчыкам!» «Ганьба Мясніку!» (У гэтай сцэне выкарыстоўваецца сучасны гуказапіс паводзін залы з'езда).
Гарун (падыходзіць да рампы) . Шаноўнае спадарства, паважаныя дэлегаты з'езда! Паколькі прэзідыюм і старшыня з'езда арыштаваныя, я на правах намесніка старшыні аб'яўляю працяг нелегальнай работы з'езда ў складзе толькі абранай ім Усебеларускай Рады на чале з Язэпам Лёсікам (бурныя апладысменты) з той прычыны, што бальшыня дэлегатаў рассеяна п'янай салдатнёй і вымушаная хавацца ад пераследу.
Воклічы: «Ганьба!»
Не стану пераказваць нахабнага, брутальнага ўчынку ўладаў і здзек з пасланцаў усяго краю, які з учарашняга дня мае назоў Беларуская Народная Рэспубліка!
Бурныя апладысменты, воклічы.
Але не магу не адзначыць, што за ўсе ганебныя паводзіны акупантаў яе прадстаўніку каменданта гарнізона Крывашэіну добрай аплявухай адплаціла дзяўчына-прыгажуня і дэлегат з'езду Зінаіда Юр'ева.
У зале смех і бурныя апладысменты.
Ды такой аплявухай, што з улады аж папаха звалілася.
Вокліч з залы: «Брава, Зінка!»
Дэлегат Кузьма (падымаючыся з залы на сцэну). Пачакай, старшынька, я сам скажу. Ты з прэзідыі не ўсё бачыў, а я побач стаяў з Зінкай. Ты не сумнявайся...
Гарун . Вы хто?
Дэлегат Кузьма. Дэлегат Кузьма ад сялянаў, а то хто ж. Дай сказаць!
Галасы з залы. Даць Кузьме слова! Сапраўды, не ўсе ж усё бачылі ў такой калатэчы.
Кузьма падыходзіць да Гаруна і той садзіцца за стол.
Дэлегат Кузьма. Я толькі пра тое, што добрых бальшавікоў яшчэ не відзеў. А таго п'янага чарнамазага падлу, што з'езд наш разагнаў, каб дзе злавіў, то зараз бы яму каюк зрабіў, хоць душагубства не люблю. За што такая злосць?.. За тое, што ён біў. Дзяўчына такая, што ён і ў падмёткі ёй не варты, а ён біў яе выспяткам, ботам, таптаў нагамі...
А ў тым тэатры ну вось якраз, як на Вялікадні ў царкве. Неяк і радасна, і смутна, і хто ведае, што з табою робіцца, хрыстосавацца хочацца з усім народам. Гэта ж не жарты: рэспубліку сваю, Беларусь няшчасную, на ногі ставім, зараз правіцельства народнае выбіраць будзем...
Што за ліха,- думаю сабе,- здаецца ж, супроць іх нічога не пастанаўлялі, контррэва-люцыянераў сярод нас няма: усе мужыкі, салдаты, народныя людзі з мужыкоў. Хочам, каб усё пайшло народу, і зямля, і лясы, і ўласць,- за што ж яны разганяць нас будуць?
Па іхняму ж хочам, толькі каб, знацца, без непарадку, без глуму. Мы ж на сваёй зямельцы а сярод іх - усякія прыблуды, што чужога краю не шчадзяць, без патрэбы нішчуць, вядома, за вайну сабралася іх на фронце розных, не столькі добрых, як нягодных.
Не! Крычаць: выхадзі! Стрэльбамі пагражаюць, прысыпала іх да дзвярэй, як нячыстае сілы. І ўсё народ не нашскі, дзёрзкі, не панімаючы. Крычаць, гоняць, а чарнамазы, начальнік іхні, узлез насуперад і нешта п'янае там бруздзіць. Відаць, што чалавек упіўшыся і не разумеець, куды залез.
Не дадзімся, думаем сабе! Загарадзіліся лаўкамі, хатылькамі сваімі харчавымі. Дзе ж там, хіба ж з голымі рукамі абаронішся супроць такой навалы. Віджу я з бліжэйшымі каля сябе, што кінулася гэтае звяр'ё, каб забраць нашых народных людзей. Кінулісь і мы наўперад ратаваць. Аж там цэлая бойка! Схапіліся нашы з тымі, што з'явіліся разганяць. Тузгаюцца, цягаюцца. Віджу я, што тут жа, наўперадзе бароніцца тая дэлегатка, бойкая дзяўчына, такія прамовы на з'ездзе казала, што прост за сэрца хапала. Тады падходзіць да яе чарнамазы падла і, пасміхаючысь, ёй кажаць: «А ты, красотка, паедзеш са мной у аўтамабілі...»
Раптам шчуп яна сабе ў кішэню, выцягнула маленькі чорны левальверчык і наставіла на яго,- аж маё сэрцайка замлела, кляпсь - асечка. Тады яна тым левальверчыкам як тахнець яго па санках, аж пахіліўся. І што тады ўзнялося, то і пераказаць мне трудна. Кінуліся яго салдаты на дзяўчыну і з ім разам. Павалілі, б'юць чым нападзя, прыкладамі, нагамі. за валасы цягаюць. Насілу нашы вырвалі бяднягу з іхніх рук. Бараніў трохі і я, не стаяў рукі злажыўшы. Але зараз дастаў сабе такі ўдар у спіну, ці не прыкладам толькі, што думаю: хоць бы жывым вырвацца. Гляджу, а ўжо вядуць некаторых народных людзей пад канвоем ды на двор.
Прапала наша справа, трэба ратавацца, уцякаць. Бягу ў дзверы: стой, кажуць, і ты там біўся? Я доўга не думаўшы, схапіў на галаву нечую чорную папаху, пад нагамі валялася, і йду назад. Стой! - крычаць, і ты там біўся? - Не, кажу, таварышы, я не той, я не біўся, той з другімі разам выскачыў у заднія дзверы.
Паверылі, не пазналі і пусцілі на вуліцу. А там уздоўж дзвярэй поўна аўтамабіляў з кулямётамі, з салдатамі, і на вуліцы поўна салдатаў, не разабраць, хто свой, хто не. Тут мяне злавілі і пагналі з другімі арыштаванымі ў нейкі склеп. Праседзелі мы ноч. Крэпка ўзяло ўсіх за сэрца: вот табе, Беларусь няшчасная! - думаем сабе: біў цябе цар з панамі, а цяпер простыя прыблуды за тое ж узяліся.
...Да раніцы сядзеў у кутку таго склепа і плакаў...
Пад воклічы і апладысменты Дэлегат Кузьма ідзе ў залу да свайго мейсца.
Гарун. Не адна чарнамазая мяснікянская падла вызначылася. Напаскудзілі з'езду і піцерскія беларусы і беларускія жыдкі. І не дзіва, бо належалі да ўсіх расейскіх партыяў,- ад чарнасоценцаў і манархістых да бальшавікоў. Вужамі віліся паміж грамадоўцамі і тымі ж бальшавікамі і некаторыя левакі з сваіх «патрыётаў», вызначаючы куды з'езд пахіс-нецца. Не супакойваюцца і мяснікянскія халуі. І шпіёняць, і выглядаюць і вынюхваюць.
Наведаўся сюды перад вашым зборам і падла Рэзаўскі з памагатым. Папярэдзіў, каб разышліся неадкладна.
Пратэстны гул у зале.
А я яго папярэдзіў ад вашага імя і ад імя чыгуначнікаў і работнікаў дэпо, якія нас ахоўваюць, што калі зноў з'езд наш разгоніце ці арыштуеце каго, то ні адзін паравоз з Менску не выйдзе і да Менска не даедзе.
Вельмі жывое рэагаванне і аплады-сменты ў зале.
Ды не пра рэзаўскіх і крывашэіных тут гаворка. Задача наша сёння ў тым, каб з толкам і добрым вынікам з'езд скончыць, прыняўшы неабходныя рашэнні на перспектыву.
Больш, як з тысячы дэлегатаў з'езд абраў вас колькасцю 56-цю асобаў ва Ўсебеларускую Раду, якой выпаў лёс стаць юрыдычнай пераемніцай усёй паўнаты ўлады, якая яшчэ ўчора належала разагнанаму з'езду, што паспеў даць вам у старшыні Язэпа Лёсіка. Яму і слова.
Апладысменты.
Лёсік. Я шчыра вітаю высокі сход, што праходзіць тут, у дэпо Лібава-Менскай чыгункі. Менавіта мы, - Усебеларуская Рада, перагортваем яшчэ адну старонку гісторыі беларускага люду паспалітага, якая ляжа ў летапіс яго барацьбы за лепшую долю, волю і незалежнасць, чым бы нашы высілкі не скончыліся. А каб яны скончыліся нашай перамогай у збіранні і яднанні нашых зямель і іх насельнікаў, я прашу вас аб'явіць Часовай Краёвай Уладай Раду Усебеларускага з'езда. Хто «за»? Хто «супраць» хто «устрыаўся»?
Людвіка. Адзінагалосна!
Апладысменты.
Лёсік. Для аператыўнай палітычнай, дыпламатычнай, арганізацыйнай і гаспадарчай работы Усебеларуская рада павінна мець Выканаўчы Камітэт. Яго старшынёй я бачу і прапаную абраць усім вядомага нам змагара за волю і незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі спадара Язэпа Варонку, які разам з іншымі кіраўнікамі з'езда відаць, сядзіць яшчэ ў вязніцы.
Гарун . Яшчэ прапановы будуць?
Галасы з залы: «Язэпа!» «Язэпа Варонку!»
Апладысменты.
Гарун. Калі іншых кандыдатур няма і вы так жа салідарна яшчэ раз пацвердзіце ваша «за» апладысментамі, мы не будзем лічыць галасы.
Людвіка. Пратакол патрабуе падлічэння галасоў, ці ён не пратакол.
Бурныя апладысменты і скандзіраванне: «Варонку» «Ва-рон-ку!»
Гарун. Пішы, Людвіка: абраны бурнымі авацыямі.
Лёсік. Персанальны склад Выканаўчага Камітэта Усебеларускай Рады будзе прадстаўлены на ваш разгляд і зацвярджэнне.
Гарун. Пярэчанні ёсць? (Паўза.) Пярэчанняў няма. (Да Лёсіка.) Дзякуй шаноўны старшыня.
Лёсік сядае за стол.
І яшчэ прапануецца высокаму з'езду прыняць у цэлым рэзалюцыю, выпрацаваную Радай Усебеларускага з'езда ў ноч з 17 на 18 снежня і двойчы агалошаную на пленарным пасяджэнні.
Кожнаму дэлегату вядома, што ўсе пункты рэзалюцыі, як і той першы пункт, які быў прыняты з'ездам да яго разгону, разгле-джаны і адобраны бальшынёй галасоў ва ўсіх францыях і камісіях.
Хто за сцверджанне рэзалюцыі цалкам?
Лічы, Людвіка!.. (Пасля паўзы.) Хто супраць?.. Хто устрымаўся?
Людвіка. Адзінагалосна!
Апладысменты ў зале.
Гарун. І прадапошняе: Пастанова сённяшняга пасяджэння Рады Усебеларускага з'езда (зачытвае) : «Абмеркаваўшы пытанне аб становішчы Першага Усебеларускага з'езда і Рады з'езда, Рада на закрытым сваім пасяджэнні 18-га снежня 1917 года пастанаўляе: 1) Лічыць Першы Усебеларускі З'езд прымусова разагнаным. 2) Раду з'езда прызнаць выканаўчым органам З'езда, на абавязку якой ляжыць правядзенне ў жыццё ўсіх рашэнняў і пастаноў З'езда. 3) Папоўніць Раду з'езда дэлегатамі ад зямляцтваў і іншыя групаў, што дэлегавалі сваіх прадстаўнікоў са З'езду ў Раду і прадаставіць права адвода, адклікання і кааптацыі. 4) Абласны Камітэт пры Усерасійскім Савеце Сялянскіх дэпутатаў, Маскоўская выканаўчая камісія, Вялікая Беларуская Рада, Часовае краёвае бюро і да іх падобныя арганізацыі неадкладна спыняюць сваё існаванне і перадаюць усе свае справы... Радзе Усебеларускага З'езда. 5) Цэнтральная Вайсковая Рада існуе як орган, падначалены Радзе з'езда. 6) 2-гі Усебеларускі З'езд склікаецца ў самы кароткі тэрмін. 7) У мэтах павышэння аўтарытэтнасці Рады і пера-емнасці працы прэзідыюмам Рады павінен быць прэзідыюм З'езда, папоўнены адным сябрам старшыні і двума сакратарамі.
Бурныя, доўгія апладысменты ў зале.
Хто за рэзалюцыю... (Паўза.) Хто супраць?.. (Паўза.) Хто устрымаўся?..
Людвіка. Адзінагалосна!..
Доўгія апладысменты, воклічы: «Жыве Беларусь!»
(Працяг у наступным нумары.)
Алесь Петрашкевіч
"Спеліцца, прамаўляецца Слова…"
У сталічным выдавецтве "Кнігазбор" на пачатку гэтага года ўбачыў свет зборнік вершаў і перакладаў Васіля Рагаўцова "На роскрыжы дарог".
Усё свядомае жыццё Васіль Іванавіч шчыруе на ніве беларускага мовазнаўства. Ён доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі, загадчык кафедры беларускай мовы Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова. Аўтар манаграфіі пра маўленчае выражэнне камічнага ў беларускай драматургіі, а таксама шэрагу навучальных дапаможнікаў для студэнтаў філалагічных факультэтаў ВНУ Беларусі.
Згаданы зборнік паэзіі ў Васіля Рагаўцова ўжо чацвёрты. Да гэтага былі: "Сутонне" ("Бібліятэка часопіса «Маладосць»", 1995), "Долягляд" ("Юнацтва", 1998), "Адмыслоўцы" ("Кнігазбор", 2007). Творы, што склалі новую кнігу паэта, у большасці не для аматараў чыста рыфмаванай паэзіі - гэта, хутчэй, верлібры, вершы-афарызмы, вершы-роздумы: "Хто шануе радасць, / той даражыць і сумам. / Бо толькі праз сум / можна паўней зведаць / асалоду радасці".
У прадмове да кнігі вядомы беларускі паэт, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова Казімір Камейша піша: "У сваіх кароткіх вершах-роздумах аўтар ставіць мноства пытанняў, часта пакідаючы іх без адказу. Але ў гэтым ёсць і патаемны сэнс: важна паставіць пытанне і запрасіць у суразмоўцы самога чытача, нават змусіць яго задумацца над тым, што хвалюе аўтара. Гэта - як своеасаблівае запрашэнне да дыялогу праз аўтарскую задуму".
Вершы паэта тэматычна разнастайныя, але ўсе іх яднае імкненне да філасофскага асэнсавання жыц-ця, у якім неад'емныя радасці і трывогі, каханне і здрада, мінулае і сучаснае…
Прапаную чытачам "Нашага слова" некалькі вершаў Васіля Рагаўцова са зборніка "На роскрыжы дарог", якія, спадзяюся, прыйдуцца ім даспадобы.
Юрась Півуноў, г. Магілёў
* * *
Ніколі не стане
блізкім чужое,
калі счужынела
сваё.
* * *
Хто не забыўся
на мінуўшчыну,
той беражэ і будучыню.
* * *
Адно і жывём,
што вяртаемся:
з дня сённяшняга -
у мінулы,
з мінулага -
у сённяшні…
І губляцца -
не губляемся,
і сябе -
не знаходзім…
* * *
"Беларусь, твой народ дачакаецца
Залацістага, яснага дня…"
Згадваюцца словы
яшчэ аднаго класіка:
"Товарищ, верь: взойдет она,
Заря пленительного
счастья…"
І чакаем, і верым…
* * *
Губляюць -
сваё,
а знаходзяць -
чужое…
Якое ніколі не стане
сваім.
* * *
Жыць вольным
у няволі -
што дыхаць
у куродымнай хаце.
І сканаць -
не сканаеш.
І смаку -
не адчуеш.
* * *
Тым,
хто ў няволі,
трэба мець моцны дух.
Каб выжыць.
А тым,
хто трапляе на свабоду, -
яшчэ мацнейшы.
Каб не стаць
бязвольным.
* * *
Найвялікшая
чалавечая драма -
вярнуўшыся з чужыны,
і на роднай зямлі
не спазнаць
асалоды шчасця.
* * *
Што нарадзілася -
не народзіцца;
што адкрасавала -
не закрасуе…
Жыццё таму і таямнічае,
што - непаўторнае.
* * *
Пры сустрэчы -
«Добры дзень!»,
Пры расстанні -
«Усяго добрага!»
Беларуская дабрыня.
* * *
Розум і Душа -
што месяц і сонца.
Адно свеціць,
а другое -
яшчэ і грэе.
* * *
Як гром на жагнанне маланкі,
зярнятка на дыханне глебы,
як маці на покліч дзіцяці, -
на Слова, Душа, адгукніся!
* * *
Тое,
што падуладна
Розуму,
перадаецца Словам,
а што не -
адчуваецца
толькі Душою.
* * *
Спеліцца,
прамаўляецца
Слова…
Радуе і акрыляе.
…Не заўсёды і маўчанне -
золата.
* * *
Нявымаўленае -
вымавіцца.
А невымоўнае
можна толькі адчуць -
у голасе, позірку…
Яно - таямніца,
непадуладная Слову.
* * *
Малюся Слову,
бо яно ратуе маю Душу
ад моўкнасці, знямення…
Вяртае веру ў людзей.
І ў самога сябе.
"Гляджу ў бязмежжа сінявы"
Чытачы Менскай бібліятэцы імя Цёткі пазнаёміліся з новай кнігай вершаў "На вуліцы Максіма Багдановіча" і яе аўтарам Феліксам Баторыным. Шчыры, арганічны, чалавечны ў праяве сваіх пачуццяў Фелікс Барысавіч спалучае дасведчанасць і інтэлігентнасць лекара з непасрэднасцю творцы. Доўгія гады ён працаваў ў 2ім клінічным шпіталі г. Менска, выратоўваючы чалавечыя жыцці. І зараз , калі здараецца патрэба ў яго медычных парадах, да яго дадому прыязджае машына, якая вязе ў клініку. Адзін з вершаў прысвечаны таленавітаму хірургу і паплечніку К. С. Савацееву. Гуманнасць, самааданасць, любоў да чалавека не патрабуюць узаемнай удзячнасці, а з'яўляюцца выражэннем грамадскага абавязка, лістом ў будучыню.
Узгадваючы медыкаў і літаратараў Шылера, Чэхава, Булгакава і іншых, крытыкі зазначаюць еднасць цікавасці да асобы і яе ўнутранага свету.
"Жыць прыгожа, каб падпарадкоўваць цела духу, а матэрыяльнае жыццё патрэбам паэзіі і музыкі - гэтае мастацтва ўдаецца добраму лекару і паэту", заўважыў Леанід ДранькоМайсюк.
Ён назваў паэзію Ф. Баторына высокай прозай за прастату, выразнасць і ёмістасць.
Беларускамоўнасць ў паэта ідзе ад дзяцінства. Яго бацька, камандзір партызанскага атрада, часта прымаў змагароў, з імі хату напаўняла шчырая і лагодная гаворка.
"Так лагодзіць і слых і душу,
Наша родная мова."
У кнізе "На вуліцы Максіма Багдановіча ёсць філасофскіх назіранні над жыццём, роздум аб сэнсе быцця і свабодзе асобы, старонкі задушэўнай лірыкі, шчырыя прызнанні. А таксама жарты і сатыра.
Тое, што не патрапіла на старонкі кнігі, увойдзе ў новы зборнік "Пастскрыптум", дзе будуць прадстаўлены малыя жанры, песні, балады і іншыя раздзелы. Верш "Дакументальнае кіно" прысвечаны Ю. Хашчавацкаму. Чытанне вершаў суправаждалася выкананнем музыкі жаночым калектывам "Мodern string quаrtet", ў якім выступае дачка паэта Святлана
У літаратурнамузычнай вечарыне ўзялі ўдзел сталыя майстры слова і маладыя творцы. Кожны з наведвальнікаў і чытачоў бібліятэкі ўзбагаціў сваю душу новымі вобразамі і добрымі пачуццямі.
Э. Оліна.