№ 20 (859) 14 ТРАЎНЯ 2008 г.
Дзень Перамогі з беларускай мовай
Свята Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў Беларусі традыцыйна рускамоўнае, як і ўсе іншыя афіцыйныя святы. Але на ім ёсць месца і беларускай мове. Выпускаюцца беларускамоўныя паштоўкі, плакаты, вывешваюцца беларускамоўныя пано і расцяжкі на вуліцах гарадоў.
Большасць раённых газет падаюць матэрыялы да Дня Перамогі таксама пабеларуску.
Беларусы дорага заплацілі за перамогу. І хоць не так шмат ветэранаў ужо засталося, Свята Перамогі мае ўсе падставы быць цалкам нацыянальным святам Рэспублікі Беларусь і на ўсіх узроўнях адзначацца ў нацыянальных традыцыях і на нацыянальнай мове. А вось дзень 3й рускай рэвалюцыі 7 лістапада можна адзначаць па руску. Прэтэнзій не будзе.
На здымках: паштоўка, плакат на дзвярах бальніцы ў Нясвіжы, расцяжкі ў Лідзе і Бярозаўцы Лідскага раёна.
Да 200-годдзя з дня нараджэння Адама Шэмеша
(1808-1864)
Адам Шэмеш увайшоў у гісторыю мастацтва як аўтар рэалістычных партрэтаў грамадскіх дзеячаў і карцін на бытавыя тэмы. Акрамя таго, стварыў шэраг шматфігурных кампазіцый, прысвечаныя рэлігійным і гістарычным сюжэтам, пакінуў след і ў графіцы. Адначасова ён з'яўляецца аўтарам некалькіх артыкулаў па выяўленчым мастацтве Беларусі таго часу. Яго пяру належыць падрабязны нарыс пра Віленскую школу мастацтва, успаміны пра вядомага мастака Я. Дамеля. З Адамам Шэмешам у свой час кансультаваўся У. Сыракомля, складаючы апісанне помнікаў выяўленчага мастацтва Менска. Аднак, нягледзячы на ўсе яго заслугі, да сённешняга часу, на жаль, нават невядома дакладнай даты яго нараджэння і смерці, не гаворачы ўжо пра шматлікія белыя плямы ў яго біяграфіі наогул.
Нарадзіўся Адам Шэмеш у 1818 г. у Слуцкім павеце Менскай губерні ў сям'і старасты. Пасля заканчэння гімназіі паступіў на факультэт жывапісу, графікі і скульптуры Віленскага універсітэта, дзе і атрымаў мастацкую адукацыю пад кіраўніцтвам Яна Рустэма. Рустэм карыстаўся вялікай папулярнасцю сярод студэнтаў, аб чым Шэмеш пісаў наступнае: "У класе заўсёды стаяла глыбокая цішыня, таму што прысутнічаў Рустэм, якога ўсе паважалі. Ён любіў асяроддзе студэнтаў. Даваў ім шмат каштоўных парад. Некаторых, асабліва здольных вучняў, ён запрашаў нават да сябе ў майстэрню". Быў сярод іх і Адам Шэмеш. Рустэм навучыў яго ўважліва прыглядацца да натуры, праўдзіва перадаваць індывідуальныя рысы чалавека, раскрываць яго ўнутраны свет. Вучоба ў таленавітага майстра партрэтнага жывапісу і выдатнага педагога пакінула значны след у творчасці мастака.
У 1831 г. пасля заканчэння універсітэта А. Шэмеш вяртаецца ў Менск, дзе актыўна займаецца творчай і грамадскай дзейнасцю. У гэтыя гады ім напісаны партрэты У. Сыракомлі і С. Манюшкі. Адначасова, Шэмеш стварае карціны на рэлігійныя тэмы (аднак, на жаль, сёння, вядома толькі адна яго работа на гэту тэму - "Святы Казімір"). Па характару пісьма яны значна адрозніваюцца ад партрэтаў. Хоць гэта і было архаічна для першай паловы ХІХ ст, калі пануючым мастацкім стылем стаў класіцызм, але рэлігійныя кампазіцыі Шэмеша напісаны ў стылі барока, што праявілася ў ідэалізацыі святых і царкоўных дзеячаў каталіцызму, постаці якіх напоўнены дынамікай. Прыклад таму - карціна "Святы Казімір", галоўны герой якой паўстае перад намі ў малітоўнай позе з кветкай у руцэ.
А. Шэмеш быў вялікім прыхільнікам паэзіі А. Міцкевіча. На мясцовым матэрыяле ён рабіў ілюстрацыі да паэмы "Конрад Валенрод" і да іншых твораў паэта. Як чалавек высокаадукаваны, добры знаўца гісторыі мастацтваў і ўсеагульнай гісторыі, Шэмеш карыстаўся аўтарытэтам у мастацкай моладзі Мінска. Да яго па парады звярталіся вядомыя жывапісцы Я. Дамель, В. Ваньковіч, М. Кулеша і інш. За свае прагрэсіўныя погляды і выказванні А. Шэмеш падвяргаўся ганенням з боку царскага ўраду. У 1842 г. ён быў высланы ў цэнтральныя губерні Расіі, але і там не спыніў сваёй публіцыстычнай і мастацкай дзейнасці. Вярнуўшыся ў 1846 г. у Менск, Шэмеш стварыў некалькі партрэтаў дзеячаў культуры. Лепшым сярод іх, па праву, лічыцца партрэт артысткі Евы Фялінскай.
Для гісторыі выяўленчага мастацтва Беларусі творчая спадчына Адама Шэмеша асабліва каштоўная тым, што ён пакінуў нашчадкам праўдзівае, гістарычна дакладнае апісанне мастацкага жыцця Беларусі першай паловы ХІХ ст., зробленае, як з дапамогай яркіх вобразных карцін, так і засведчанае дакументальна.
Мал. навуковы супрацоўнік Т. М. Шырокава.
Эпахальная і лёсавызначальная
100 гадоў ад часу выхаду першага зборніка Янкі Купалы "Ж А Л Е Й К А"
За час свайго існавання чалавецтва стварыла шмат самых розных кнігаў: прыгодніцкіх, займальных дэдэктываў, бэстсэлераў. Але сярод іх нене, ды зрэдку з'яўляюцца эпахальныя, якія акрэсліваюць лёс і будучыню сваіх народаў. У нашага народа такой кнігай з'яўляецца "Дудка Беларуская" Францішка Багушэвіча. Эпахальнай можна назваць і Купалаву "Жалейку". Між іншым, гэтаму паэтычнаму Купалаваму зборніку сёлета першыя сто гадоў. Менавіта пра яго наш расповяд.
"Жалейка"
Сакавік 1908 года. У Петербургу, ў нядаўна створанай выдавецкай суполцы з сімвалічным назовам "Загляне сонца і ў наша ваконца", выходзіць першы Купалаў паэтычны зборнік "Жалейка". Ці трэба казаць, якая гэта была радасць для песняра. Тым больш для беларускага. Памятаецца, што ён казаў з гэтай нагоды: "У беларусаў нікога няма. Хай ім будзе хоць Янка Купала!" І от нарэшце жаданае збылося! Кніжка выйшла, ды яшчэ якая! З кім жа найперш падзяліцца гэтай невыказнай радасцю. Мабыць, перш за ўсё з сваімі роднымі, блізкімі. Гэта на іхніх вачах ён ішоў да гэтай кніжкі. Ішоў праз сямейныя і творчыя церні. Луцэвічы на час выхаду "Жалейкі", як вядома, жылі недалёка ад Менска, у Бараўцах. То ў Бараўцы ён і нёс дарагі дарунак. Яму цікава было паглядзець, якая будзе рэакцыя матулі, сёстраў на гэтую кніжачку. Гэта колісь яны, як толькі аднойчы ўбачылі, што іхні Ясь менш гаспадаркай цікавіцца, а ўсё больш часу марнуе на чытво і вершы, забедавалі: "А ці з гэтага жыць Ясь збіраецца?!" І от нарэшце ўсе яго намаганні, усе душэўныя парыванні выліліся ў ёмісты томік. Купала нёс яго ў Бараўцы, беражліва, як штось самае дарагое туліў да грудзей кніжачку, якую з гэткай любасцю аформіў мастак Якубоўскі. А ён, трэба сказаць, такі глыбока адчуў Купалаву паэтычную душу. Саму назву кнігі "Жалейка" накрэсліў з літар, якія нагадвалі жалейкі, яе элементы. А пад самой назваю, злева, тыповы беларускі хлапчук, мабыць, пастушок з жалейкаю ў губах... Усё ў той аздобе так сугучна і гарманічна, нават і аўтарава імя. Нават вясковы краявід з сілуэтам вясковых хатак. І хай сабе гэты сілуэт выкананы скупымі графічымі сродкамі, але і ў ім свой настрой". Матулі, думаў Купала, павінна спадабацца такая кніжачка" - і паддаў кроку ў сваёй хадзе. А вусны шапталі:
Я не для вас, паны, о не,
У час вольны песенькі складаю,
Што спала ў сэрцы там на дне
Буджу і ў свет на суд пускаю
Я не для вас, паны, о не!
Я не для вас, паны, о не,
Падчас збываюся спакою,
Калі ў вачах сляза блісне,
Маркотнай вызвана душою, -
Я не для вас, паны, о не!
Я не для вас, паны, о не,
Свае дні лепшыя марную, -
У вечнай з мукамі вайне
Жыву і радасці не чую -
Я не для вас, паны, о не!
Я не для вас, паны, о не,
Падняць скібіну слова рвуся
На запусцелым дзірване
Сваёй старонкі Беларусі,
Я не для вас, паны, о не!
Неўзабаве паказаўся разбег дарог перад Бараўцамі, і Купала закрочыў яшчэ больш шпарка ў прадчуванні сустрэчы з матуляй і сёстрамі. Аднаго яго засмучала: у ягонай "Жалейцы" шмат розных блудаў, абмылак друку, набору ды недаглядаў. "Але гэта ўсё нічога, - суцяшаў сябе Купала.- Новы беларускі друк зусім яшчэ малады. Мала яшчэ сяўцоў на гэтай ніве. Але і тут, як і ўсё ў жыцці, нажыўное.
З гісторыі "Жалейкі"
Янка Купала спяшаўся у Бараўцы яшчэ і таму, што рукапіс сваёй першай кніжачкі ён ладкаваў таксама ў Бараўцах. Два леты ці больш рыхтаваў Янка тут свой першы зборнік. У Бараўцах яму было суцішна, добра, ніхто не замінаў. Заўсёды побач, у Казіміраўцы і яго літаратурны настаўнік. З ім можна пра ўсё параіцца, абмеркаваць. Самойла, як вядома, і натхніў паэта на гэты зборнік. Дзесьці ўвосень 1906 года рукапіс першай кніжкі Купала падрыхтаваў. Заставалася толькі перадрукаваць вершы. У Бараўцах, вядома, ж, зрабіць гэта было немагчыма. Знайсці талковую машыністку зару-чыўся ўсё той жа Ўладак Самойла.
Неўзабаве такую машыністку знайшлі. Ёй сталася спадарыня С. Свірноўская з Менска.
Назва зборніка даўно была Купалам вынашана, пад-рыхтавана. "Багушэвіч меў "Дудку", Цётка - "Скрыпку". Хай жа мая кніжачка таксама якім-небудзь музычным струментам, прыкладам завецца "Жалейка". - падумалася яму.
Грай, мая жалейка,
Пей, як салавейка!
Апявай нядолю...
І грымі свабодна,
Што жыве край родны!
Дудкамі ды жалейкамі поўнілася тады ўся беларуская зямля. Гэта быў даступны кожнаму пастушку, кожнаму хлапчуку інструмент. Ля кож-най вёсачкі, ля кожнага засценка на лужках ды выганах пастушкі засяроджана выціналі журботныя напевы. Бараўцы не былі выключэннем. Пілікан-не бараўскіх пастушкоў на дудках далятала штодня да вокнаў Купалавай хаты. То і "Жалейка".
"Жалейка" пабачыла свету з-пад друкарскага варштата, як ужо згадвалася ў сакавіку 1908 года. Янка Купала гэтай парою дапрацоўваў свой апошні броварскі сезон у Дольным Снове. У друку з'явіўся шэраг водгукаў на гэтую кніжку. Асабліва ўсцешыла аўтара слова пра "Жалейку" Уладзіміра Самойлы. "Песні Купалы, - пісаў той 15 жніўня ў "Нашай ніве", - гэта люстра, у каторым свеціцца душа беларуса, яго жыццё, яго родны край; гэта праўдзівы, непадроблены голас, што выходзіць з самай глыбі народнай душы, гэта - "крык, што жыве Беларусь!". І хто раней не верыў, што беларускі народ мог прачнуцца і пайсці сваёй уласнай дарогай, той цяпер мусіць прызнаць, што беларусы яшчэ не ўмёрлі, яшчэ маюць сілу жыць і развівацца... Мы шчыра падтрымліваем добрае жаданне песняра. Няхай яго думкі, "думкі-вясялушкі", што ў сэрцы паэта народнага, "нібы птушкі песняй азваліся", знойдуць сабе дарогу ў кожную хату вясковага беларуса. Няхай "Жалейка" будзіць народнае самапачуццё, няхай памагае беларусам прачынацца ад векавога сну, жыць новым жыццём, расці і развівацца ў добрай згодзе і разам з братнімі суседнімі народамі"! У другой рэцэнзіі Уладзімір Самойла выхад Купалавай "Жалейкі" назваў вялікім святам беларускага народа.
Гэтыя водгукі прыспелі Купалу ў Бараўцах. Якраз тое лета, як і папярэдняе, ён бавіў у маці. Узрушаны шчы-рым словам свайго літаратур-нага настаўніка, Купала 22 жніўня 1908 года завяршае і сваю "Адвечную песню" - твор, які ўсімі сваімі рэмар-камі, краявідамі, вобразамі прывязаны да Бараўцоў. Тут і бараўская дзічка-груша, і зялёная дуброва з зязюлькай. І залітая паводкай бараўская сенажаць, і старыя бараўскія могілкі, якія і навеялі Купалу думку напісаць "Адвечную песню" - твор пра сялянскую долю-нядолю. Пра жыццёвы шлях мужыка ад яго народзін і аж да труны.
Вехі "Жалейкі"
Уладзімір Самойла, нагадаю, заключаючы сваю пранікнёную рэцэнзію ў "На-шай Ніве", пісаў: "Няхай яго думкі, ... што ў сэрцы паэта народнага" нібы птушкі песняй азваліся", знойдуць сабе дарогу ў кожную хату вясковага беларуса". І гэтае шчырае Самойлава зычэнне, як сведчаць Купалавы сучаснікі, спраўдзілася, прыкладам, Лявон Пракопчык згадвае, як толькі выйшла Купалава "Жалейка", яе прагла ўся асвечаная Беларусь. Паводле ягоных слоў, яе чыталі ў Новым Двары. "Мама і цётка Соня ўпершыню чыталі Купалу, яго "Жалейку", якую спачатку прыносіла ў дом гувернантка панскіх дзяцей".
Мела Купалаву "Жалейку" і сям'я Альберта Паўловіча. Пісьменнікавай дачцэ з малых гадоў запомніўся жалейкаўскі эпіграф:
Грай, мая жалейка,
Пей, як салавейка!
Апявай нядолю,
Апявай няволю,
І грымі свабодна,
Што жыве край родны.
Была Купалава "Жалейка" ў Купалавага прыяцеля Антонія Бычкоўскага, якую ён насіў, усюды меў з сабою. Яна ж была з аўтарскім дарчым аўтографам. Прыгадваецца, у свае маладыя гады меў Купалаву "Жалейку" і стары віленскі адвакат Гаўрыла Царык. Ён таксама смакаваў згаданы тут Купалаўскі эпіграф.
Адным з першых чытачоў "Жалейкі" быў і Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі). Ён на Купалаву "Жалейку" адгукнуўся невялікай рэцэнзіяй у газеце "Минское эхо". У гэтай, досыць, мудрагелістай рэцэнзіі, пры ўсёй яе віцеватасці, усё ж былі прарочыя словы: калі беларусам ўдасца адрадзіць сваю мову на дзяржаўным узроўні, Янка Купала зойме адно з першых месцаў. Гэта бясспрэчна!
Творчы летапіс Купалавай "Жалейкі" можна доўжыць і доўжыць! Адгукнуўся на Купалаву "Жалейку" у "Нашай Ніве (22 кастрычніка 1908 г. Алесь Гарун:
Наша Ніва, 22 акцябра, 1908 год.
Янку Купалу
Хоць і простая і малая
"Жалейка" твая,
Але надта пекна грае.
Як паслухаў я.
Грае звонка, стаіць ёмка
За свой родны край.
Серад бедаў і пацёмкаў
Будзіць, так і знай,
Каб ачнулісь, страпянулісь,
Кожны стаў брат, друг, -
Абярнулісь, аглянулісь
На сябе вакруг.
Свае морэ бяды, гора.
Крыві, поту, сьлёз
Каб звёў кожны
дружна, скора
С паніжэньня ўскрос
Так спявае, так іграе
"Жалейка" твая...
Табе дзякуй скажэ ўсякі
Дык скажу і я!
Алесь Гарун.
Шчырую зацікаўленасць знаходзіла Куплава "Жалейка" не толькі ў беларускіх сем'ях. Прыкладам, напачатку стагодзя Купалава "Жалейка" прыходзіць у бедную яўрэйскую сям'ю Фінкеляў. Пра гэта якраз згадвае габрэйскі літаратар Уры Фінкель, уражэнец мястэчка Ракаў. ("Памяць" 1996 с. 382. Валожынскі р-н.)
Зацікавіўся Купалавай "Жалейкай" і Санкт-Пяцяр-бургскі Камітэт па друку. 14 кастрычніка 1908 года ён узбудзіў судовае ганенне супраць вінаватых у надрукаванні Купалавай "Жалейкі" На першую Купалаву кнігу быў накладзены арышт. Праўда, ненадоўга: 25 лістапада таго ж 1908 года арышт быў зняты. Але для выдаўцоў і Янкі Купалы хапіла і гэтага тэрміну для хвалявання і трывог. Неяк раз я пацікавіўся ў Літаратурным музеі Янкі Купалы, колькі прыжыццёвых паасобнікаў "Жалейкі" захавалася. Паводле загадчыцы фондаў Марыі Чабатарэвіч, зараз у Купалавым музеі перахоўваецца дванаццаць паасобнікаў Купалавай "Жалейкі". Рознымі шляхамі яны прыйшлі ў музей: штокольвек з Вільні з прыватных архіваў. Ёсць у музейных фондах "Жалейка" з кніжнай калекцыі А. Ельскага з ягонымі паметамі і каментарамі.
У 1982 годзе выдавецтва "Мастацкая літаратура" з нагоды сотай гадавіны з дня народзінаў народнага песняра перавыдала славутую Купалаву "Жалейку" і немалым накладам. Аж дзесяцітысячным тыражом! Новае пакален-не беларусаў атрымала магчымасць далучыцца да першавыдання Купалавай кнігі. Адзін з іх - дванаццацігадовы Сяржук Чылікін-Садальскі - з гэтай нагоды напісаў:
"Неяк на вясновых канікулах я з дзядулькам завітаў у мезей Янкі Купалы. Там дзядулька мяне пазнаёміў з блізкім і дарагім Купалу ча-лавекам - паэтавай пляменніцай Ядвігай Юльянаўнай. Яна нам падпісала першую Купалаву кніжачку - "Жалейку".
Па дарозе мадому я пачаў яе гартаць, чытаць. Шмат якія Купалавы вершы мне спадабалісся, асабліва "Я не паэта", "Пажалей мужыка", "Гоніш мяне, панічок...", "Мая хатка", "Паніч і Марыся", "А хто там ідзе?" тады мне падумалася: "Добра было б, каб у нашай сталіцы была плошча "Жалейкі"! "Жалейка" - гэта ж першая Купалава кніга! Помнік "Жалейцы" хацелася б бачыць у Купалавым парку. Там жа ўжо ёсць фантан з купалінкамі і самім Янкам Купалам. Хай бы яшчэ была і "Жалейка"! Ля яе збіраліся б беларускія жалейкаўцы і цешылі б сваімі мелодыямі сэрцы беларусаў."
Хай жа здзяйсняюцца прыванні новага пакалення чытачоў Купалавай "Жалейкі"!
Адгукнуліся на Купалаву "Жалейку" і сябры літа-ратурнага аб'яднання "Ручаінкі" пры менскай раённай газеце "Прысталічча". Усе яны ведаюць, што Купалава "Жалейка" была вынашана і вы-снавана менавіта ў блізніх ад Менска Бараўцах, і яны ганарацца гэтым. Факсімільнае выданне "Жалейкі" натхніла не аднаго з ручаінцаў. Некаторыя іхнія вершы, прысвечаныя Янку Купалу і ягонай славутай "Жалейцы" якраз і прапануе сваім чытачам "Наша слова". А нагода, вядома якая - Купалавай "Жалейцы" першыя сто гадоў!
Уладзімір Содаль
Чытаючы "Жалейку"
Лес навокал. Там сяло -
Бараўцы завецца.
Колькі тут падзей было,
Помніць дуб, здаецца.
Ён стаіць стагоддзе тут,
Усё на свеце бачыў:
Быў тут Янаў родны кут
За тры вярсты ад Вячы.
Вершы ён свае пісаў
Пад гэтым дубочкам.
І ў тых песнях усё спяваў
Аб долі сірочай.
Аб прыгнёце, галыдзьбе,
Аб мужыцкай долі.
І аб тым, што час прыйдзе -
Вырвацца з няволі.
Вельмі ж ён яшчэ хацеў,
Каб песні яго пелі.
І не проста хтосьці пеў -
Сэнс каб разумелі.
У сваіх вершах ён пісаў:
"Любы мой народзе", -
Марыў і заўжды жадаў,
Каб мы жылі ў згодзе.
Помню я цябе што дня,
Дарагі Купала,
А тваю "Жалейку" я,
Разоў з пяць чытала.
Надзея Савушынская.
Янку Купалу
Шагрэневай скурай
звужаецца свет
Над роднаю мовай маці.
Па-руску імкнецца
мясцовы паэт
Радзіме санеты складаці.
"Дабрыдзень" - не ў модзе.
На рускі манер
І ў Вязынцы кажуць:
"Драсця!",
Нібы ў трыццаць сёмым,
пясняр наш, павер,
Закручваюць рукі ў запясцях.
І сёння народных
прыціснулі зноў,
Паэзію пішуць панове:
Васіль Рагаўцоў, Янка Лайкоў
Ды Соф'я Шах
з Людкай Сільновай.
"Дажынкі" з чыёсьці
нялёгкай рукі
Замочваем горкай кропляй
А бульбу даўно ўжо
мае землякі
З любоўю завуць "картопляй".
Мне маміна мова -
душэўны пажар,
Прабачце,
што выказаў мала.
Вам вечная памяць,
Народны Пясняр,
Любімы наш,
спадар Купала!
Уладзімір Місцюк.
Купалаўскі шлях
Ад хацінкі, што ў Вязынцы,
дзе яго люльку падвесілі,
Ад крынічкі ў Акопах,
ад дуба таго ў Бараўцах
Набіралася сілы
Купалава вольная песня
І да неба ўзляцела,
ўзнялася да сонца, як птах.
І палі, і ўзгоркі,
дубкі і бярозкі, і клёны
Так трывожылі сэрца,
прыносілі радасць і боль,
Што, здаецца, і сёння
мелодыі песняў ягоных
Адгукаюцца рэхам,
каб мы іх пачулі з табой.
Я іду па шляху,
што Даўгінаўскім
здаўна завецца,
А навокал катэджы,
як замкі магнатаў, стаяць.
Тут калісьці, паэт,
ты паліў,
крыжаваў сваё сэрца,
Не забыліся людзі,
што гэта дарога твая.
Праплываюць стагоддзі,
імчацца гады і падзеі,
На халодных узмежках
гісторыя косіць траву,
Мне ж так хочацца верыць,
і цепліцца ў сэрцы надзея,
Што Купалаўскім шляхам
Даўгінаўскі шлях назавуць.
Эльвіра Ярчак.
Я не бядую,
што старасць надыдзе -
Зробіцца хмарна і золка.
Горай здаецца -
пакінуць у крыўдзе
Вёску абапал прасёлка.
Родныя там
нават ліпы з дубамі.
Часам, калі засумую,
Мрою не дом,
што бацькі збудавалі -
Прадзеда хату старую,
Печ, дзе пякліся
бліны на трыножках.
Спальня,
дзе сцены ў наклейках.
Пад сенніком
на дзядулевым ложку
Кніжка Купалы "Жалейка".
"Крыўду сваю
нёс народ на свет цэлы" -
Мусіў змагацца з напасцяй.
Чуў я, што быццам
дзядулю карцела
Вершы падобныя скласці.
Ці ж не варта неўміручасці?
На палотнах шмат
адбіта неўміручага -
Ці ж не варта
неўміручасці такой
Ілюстрацыя
да школьнага падручніка,
Дзе мужык бялявы
ходзіць за сахой?
Ён Купалам
так удала быў услаўлены,
Той, хто ў зрэбнай апранасе
і лапцях
Не зважаў
на незайздросныя абставіны -
Вёў спакойны,
беззаганны лад жыцця.
Рук ягоных
і душы ягонай золата
Адлюстроўвалі
прасторы спелых ніў.
Хоць заўсёды адчуваў
бяду і голад ён -
І паноў,
і іх прыслужнікаў карміў.
Свет замглёны
быў яму бясконцай працаю,
І не ўзняць было
высока галавы...
Паўзірацца,
паглядзець на ілюстарцыю -
Перад намі ён
як быццам бы жывы.
Эдуард Граковіч.
Не стала Анатоля Кірвеля
8 траўня на 69 годзе жыцця адышоў у вечнасць Анатоль Кірвель, празаік, эсэіст, грамадскі дзеяч на эміграцыі, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, сябра Таварыства беларускай мовы. Нарадзіўся ў вёсцы Вітунічы Докшыцкага раёна, служыў у войску пад Барысавам, у Печах. Стала жыў у СанктПецярбурзе, дзе браў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці піцерскіх беларусаў. Яго клопатам у 2003 годзе было адноўленае выданне незалежнай газеты "Родзічы" пра жыццё беларусаў у Піцеры, а таксама пра літаратурныя навіны, як на Бацькаўшчыне, так і за яе межамі. Ён быў няўрымслівым, апантаным творцам: маляваў, пісаў, выдаў сваім коштам амаль усё, што стварыў. Ягонаму пяру належаць кнігі: "Човен Харона", "Урбанія", "Чалавеку ўласціва", "Формула Замежжа", "Ласінае крэда", "Адзінка вымярэння", "Мармуровы воўк", "Вакансія", "Мёртвы горад", "Сумная кніга пра звяроў", "Дыстыляваны дождж". Ён - сталы аўтар часопіса "Дзеяслоў", дзе друкаваліся яго навэлы пад рубрыкай "Піцерскія эцюды". Згадаем мініяцюру пра мову: "Мова - не вопратка: панасіў ды кінуў. Нагі ў чалавека дзве, рукі - таксама дзве, а душа - адна. Душа апранае, душа агаляе. Нават тады, калі вопратка - самая адмысловая".
Менск быў для Анатоля Кірвеля родным горадам. Ён наведваў беларускую сталіцу некалькі разоў на год па літаратурных і грамадскіх справах, а таксама, каб пабачыцца з матуляй, сваімі любымі сёстрамі, сябрамі і калегамі па пяры. Ягоныя прыезды былі распланаваныя па хвілінах: дзе, куды, калі, з кім. Пры ім заўсёды была віліжанка кавы і, абавязкова, асадка з паходным нататнікам, каб на хаду зафіксаваць тое, што набягала на памяць. На жаль, гэты прыезд Анатоля Кірвеля на Бацькаўшчыну стаў апошнім. Ён пахаваны на могілках, што ў Тарасаве пад Менскам.
Таварыства беларускай мовы выказвае спачуванне ўсім, хто ведаў Анатоля Кірвеля, і смуткуе з прычыны вялікай страты.
МЕРАПРЫЕМСТВА Ў ТБК ЛІТВЫ
У апошнюю суботу красавіка ў Таварыстве Беларускай Культуры ў Літве адбылося чарговае мерапрыемства. Традыцыйна, прысвечанае знакамітым асобам, якія нарадзіліся ў гэтым месяцы. Гэтым разам журналіст Алесь Адамковіч прадоўжыў цыкл лекцый, прысвечаных беларускім каталіцкім святарам ксяндзу Юрыю Матулевічу, які лічыў сябе літоўцам (Юргіс Матулявічус), але вельмі прыхільна адносіўся да беларусаў і ўвесь час апекаваўся беларускімі святарамі. "Ніколі не пакідайце мовы сваёй!" заклікаў святар. Ён першы заснаваў у Друі кангрэгацыю сясцёр эўхарыстак у 1923 годзе. Зза добрага стаўлення да беларускіх святароў сустракаўся з цяжкасцямі, да яго ішлі ананімныя лісты, часам з пагрозамі. "Што за жыццё пайшло, глядзяць на мяне ,як на ваўка", прызнаваўся святар. У 1925 годзе ён сыдзе з пасады Віленскага біскупа. У 1987 айцец Ю. Матулевіч кананізаваны.
Другая постаць, пра якую распавёў Алесь Адамковіч ксёндз Ідэльфонс Бобіч, тэолаг, святар, вядомы, як пісьменнік Пётра Просты, нарадзіўся ў небагатай сялянскай сям'і 22 студзеня 1890 года на Віцебшчыне ў вёсцы Дзедзіна, Дзіснескага павету, у гэтай вёсцы нарадзіўся яшчэ адзін беларускі святар Чэслаў Сіповіч. У 1909 годзе скончыў Ковенскую гімназію. Ужо пад час вучобы ён удзельнічаў у нацыянальным руху і пачаў друкавацца. Літаратурны дэбют Пётры Простага адбыўся 25 студзеня 1907 года, у газеце "Наша ніва" было надрукавана апавяданне "Слёзы", у №5 1907 г."Воля", у №19 за 1909 г. былі надруканыя "Абразкі", прысвечаныя Якубу Коласу. З упэўненасцю Пётра Просты заяўляе:" Веру устане сонцэ, пашле яно нам свой свет, разгоне туман, што спавіў цябе, Беларусь! Прыдуць для цябе лепшыя часы. .Для сыноў тваіх зачнецца новае жыццё вольнае, светлае!" (Просты, 1909: 6). У 1909 годзе І.Бобіч паступіў у Віленскую духоўную семінарыю, дзе праявіў сябе здольным і мэтанакіраваным маладым чалавекам. Звярнуўшы ўвагу на таленавітага вучня кіраўніцтва накіравала яго на вучобу ў Рым. Пасля заканчэння навукі доктара філасофіі дабраславіў Папа Рымскі Пій Х на выданне беларускай каталіцкай газеты "Беларус", якая выходзіла ў Вільні з 1913 па 1915 год. Эпіграфам да ўсіх нумароў былі евангельскія словы: "...шкада мне гэтага народу, бо не мае што есьці". У гэтай газеце дастаткова часта друкаваліся артыкулы І. Бобіча на рэлігійныя тэмы. У 1915 годзе ён быў пасвечаны ў сан. Гэта быў час, калі беларуская мова крок за крокам займала сваё пачэснае месца ў каталіцкіх святынях. Гэтаму садзейнічала і дзейнасць ксяндза І. Бобіча. Будучы вікарыям Віленскага катэдральнага касцёла, ён адначасова выкладае ў Віленскай беларускай гімназіі. Аб ім добра напісаў Мар'ян Пецюкевіч у кнізе "У пошуках зачараваных скарбаў". У 1923 годзе ксяндзадоктара прызначылі ў Богам забытыя Германавічы на Шаркаўшчыне. Тут ён арганізаваў моладзь, гаворыць казанні. На жаль да літаратурнай дзейнасці ён больш не звяртаўся, знік са старонак беларускіх выданняў цудоўны аўтар Пётра Просты. У1930 г. ксяндза І. Бобіча перавялі ў Іўе. Тут ён напісаў два тамы казанняў "Родная мова Касьцёла" і "Навучайце ўсе народы". Шкада, што імя Пётры Простага амаль невядомае для сучаснікаў, і наша задача паспрыяць вяртанню спадчыны Пётры Простага.
Андрусь Старавойтаў расказаў пра Чарнобыльскую трагедыю, сведкам якой быў. У 1986 годзе А. Старавойтаў жыў у Хойніках і бачыў, як паводзілі сябе жыхары гарадка ў першыя дні, ніхто не ведаў аб маштабах і наступствах аварыі, а афіцыйныя ўлады замоўчвалі, што здарылася амаль тое, што ў японскіх гарадах Херасіме і Нагасакі.
Л. Мілаш зрабіла паведамленне пра Ларысу Геніюш. Яна для беларусаў, як праведніца, як узор мужнай жанчыны, адданай Бацькаўшчыне, роднай Беларусі. Таму ў ТБК яе ўспамінаюць і ў дні народзінаў, і ў дні смерці. У красавіку нарадзіўся Мікола Рулінскі беларускі дзеяч, адзін з пачынальнікаў беларускага адраджэння ў Вільні напрыканцы 80х гадоў мінулага стагоддзя. Мне пашчасціла з ім сябраваць, таму заўсёды з прыемнасцю аб ім успамінаю, расказваю сваім вучням у Дзень гімназіі, аб ім гаварылі гэтым разам і ў Таварыстве Беларускай Культуры ў Вільні.
Юрась Гіль расказаў пра працу аб ушанаванні Францішка Багушэвіча ў Свіранах і Савічунах, там яго намаганнямі шмат зроблена, а наперадзе яшчэ шмат працы. Прысутныя пазнаёміліся з матэрыяламі апошняга дзесяцігоддзя. Было вырашана, што кола сяброў ТБК на сваіх машынах паедзе 24 траўня, каб дапамагчы ўпарадкаваць тэрыторыю каля бібліятэкі ў Савічунах, якая носіць з 2007 году імя Фр. Багушэвіча, і ў Свіранах каля святога крыжа. Трэба сказаць, што ўжо становіцца традыцыяй другі год Таварыства садзіць дрэўцы, упарадкоўвае тэрыторыю радзімы паэта.
Апошні даклад пра Барыса Рагулю. Пра яго расказаў Хведар Нюнька, ён быў у Барыса Рагулі ў Канадзе, сустракаўся з ім у Вільні на канферэнцыі Еўрапейскага сектара БНР, арганізатарам якой з'яўляўся. У зале было шмат моладзі. Прыемна, што моладзь студэнты цікавяцца гісторыяй Бацькаўшчыны, знаходзяцца ў пастаянным пошуку забытых імёнаў у літаратуры, працягваюць традыцыі беларускай культуры. заложаныя яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя.
Леакадзія Мілаш, Вільня.
Нацыст № 3 - Рудольф Гес
(Гісторыка-дакументальнае эсэ)
Місія Рудольфа Геса ў Вялікабрытанію
Над усходнім узбя-рэжжам Вялікабрытаніі ляцеў самалёт-знішчальнік "Месершміт" ВF 110 (ён жа Ме-110). Ляцеў туды, дзе яго ніхто не чакаў. Ён падняўся ў паветра 10 траўня 1941 года ў 17.40 (ці ў 17.45 - вось гэта нямецкая дакладная пунктуальнасць!) з Аўгсбурга (Германія) і каля 23 гадзін пілот выскачыў на парашуце ў Іглшэме (Шатландыя) за 12 міляў ад маёнтка герцага Дугласа-Гамільтона. Пілот пакінуў самалёт таму, што не разлічыў з палівам, хаця і ўзяў з сабою запасны бак бензіну. Пілатаваў самалёт намеснік Адольфа Гітлера па кіраўніцтву НСДАП, нацыст № 3 - чалавек "нумар тры" (пасля Генрыха Герынга) у нацысцкай герархіі, асабісты сябра і паплечнік фюрэра - Рудольф Гес.
Гэты палёт да нашых дзён бударажыць уяўленне тых, хто цікавіцца падзеямі Другой Сусветнай вайны.
"Незвычайны выбар транспартных сродкаў разам з першапачатковай разгубленас-цю адносна яго намераў зрабілі відавочна бессэнсоўную місію адной з самых доўгіх згадак XX стагоддзя", - так аб гэтым пішуць цяпер.
"Начиная с лета 1940 года, - заявіла на Нюрнбергскім працэсе сакратар Рудольфа Геса Гільдэгард Фат, - я должна была по поручению Гесса получать секретные данные о состоянии погоды на Британских островах и Немецком море и передавать эти данные Гессу. Эти данные я полу-чала от капитана Буш, а так же частично от г-жи Шпеер - секретаря Гесса в его штабе связи в Берлине... Гесс совершил этот необычный полет для того, чтобы... создать благоприятные предпосылки для заключения мира [с Англией]".
Да палёту Гес рыхтаваўся грунтоўна: рэгулярна атрымоўваў метэазводкі, вы-вучаў карты, старанна трэніраваўся кіраваць новым для яго самалётам, на якім паклапаціўся ўстанавіць запасны паліўны бак. Як-ніяк ляцець трэба было звыш 5 гадзін. 1 траўня 1941 года Гес быў на заводзе і назі-раў за падрыхтоўкай свайго самалёта да палёту.
Ідэя ляцець у Вялікабрытанію (Гес быў дасведча-ным лётчыкам, але ў 1933 годзе А. Гітлер, паводле меркаванняў бяспекі, забараніў яму лётаць на самалёце без асабістага дазволу, аднак гэтая забарона бяскарна парушалася) да малазнаёмага яму герцага Дугласа-Гамільтона (яны накоратка пазнаёміліся ў час Алімпійскіх гульняў 1936 года ў Берліне) цалкам магла быць прадуктам яго асабістай фантазіі, падтрыманая ў апошні момант Адольфам Гітлерам. Існуе ў гістарычнай літаратуры і такое меркаванне.
У Вялікабрытаніі ён назваўся капітанам германскага люфтрафэ Адольфам Горнам, піў сырадой з бліжэйшай ма-лочнай фермы, паказваў свае рэчы, разбіты самалёт, ахвотна адказваў на пытанні людзей, якія да яго падыходзілі. Усе рэчы яго былі на месцы пры-зямлення апісаны англійскай паліцыяй, арыштаваны і запратакалаваны.
Можна меркаваць, што Гес здзейсніў гэты незвычайны палёт дзеля таго, каб стварыць спрыяльныя ўмовы для заключэння міру з Англіяй пасля нападу Германіі на Польшчу. Як вядома, 1 верасня 1939 года Англія аб'явіла вайну Германіі, і пачалася Другая Сусветная вайна.
Р. Гес паляцеў у Вяліка-брытанію 10 траўня, а 11 траўня англійскае радыё ўжо пера-дало першае паведамленне, што Рудольф Гес прызямліўся ў Англіі. Але грамадзян трэцяга рэйху, якія ўголас гаварылі аб уцёках Геса з Германіі, забіралі ў гестапа як "распространителей вражеской пропаганды". 11 траўня пра палёт Р. Геса з канцылярыі А. Гітлера паве-дамілі толькі гауляйтэрам, пры гэтым на дакуменце, які асабіста ўручаўся ім у гэтай сувязі, стаяў грыф "совершенно секретно". I толькі 12 траўня было перададзена па нямецка-му радыё першае паведамленне наступнага зместу:
"Партийный товарищ Гесс, которому фюрер по причине прогрессирующего уже много лет заболевания, строжайше запретил всякого рода полеты, не так давно нарушил этот приказ и вновь завладел самолетом. В субботу 10 мая... партнйный товарищ Гесс опять ушел в полет, из которого он не вернулся до сих пор. Письмо, оставленное им, настолько сумбурно, что, к сожалению, показывает следы душевного расстройства, которые заставляют опасаться, что партийный товарищ Гесс стал жертвой умопомешательства".
Складальнік "Застольных бесед Адольфа Гитлера" Генры Пікер 27 сакавіка 1942 года запісаў: "О полете своего заместнтеля Гесса в Шотландию Гитлер узнал, когда сидел за ужином вместе с Герингом и Риббентропом... Первое сообщенне об этом он продиктовал сразу же. На следующий день фюрер прочитал английские отклики о полете и, переговорив с Герингом, Борманом и Риббентропом, составил более подробный текст коммюнике, в котором полет Гесса объяснялся тем, что тот уже давно страдал болезнью, отразившейся на его психике... Гитлер категорически отказался привлечь к ответственности семью Гесса и приказал доставлять жене Гесса его письма из Англии... Интересно, что просматривая эти письма, я (Г. Пікер. -А.В.) не смог обнаружить у их автора следов душевной болезни. Вместе с тем фюрер решительно отклонял все ходатайства освободить из-под ареста лиц, посвященных в замыслы Гесса, хотя Борман регулярно передавал эти ходатайства Гитлеру".
3 запісаў Г. Пікера бачна, што А.Гітлер праяўляў інтарэс да місіі Р. Геса і ўскладаў на яе пэўныя надзеі. Ён не аддаў анафеме Р. Геса, не аб'явіў яго "ворагам" нацысцкага "государства", як Рэма ці Грэгара Штрасера, а "всего-навсего" загадаў лічыць яго вар'ятам.
Можна дапусціць, каб Р. Гес дамогся якога-небудзь поспеху, яго б ушанавалі як нацыянальнага героя. Да такога пункту гледжання схіляюц-ца многія даследчыкі, якія да гэтага часу прафесійна вывучаюць місію Геса ў Вялікабрытанію 10 траўня 1941 года за 43 дні да пачатку нападу Германіі на Савецкі Саюз.
Як заявіў міністр прапаганды I. фон Рыбентроп, "в теченне несколькнх недель Гесс проводнл пробные гюлеты на "Ме - 110" ["Месершміт - 110"]".
Пасля паражэння Францыі, калі ўся Заходняя Еўропа з яе ваенным патэнцыялам апынулася ў руках Германіі, былі створаны ўсе ўмовы для нападу на СССР. Патрэбна было толькі прымусіць Англію да агульнага ўдзелу ў паходзе на Усход - на СССР. Да гэтага часу ўжо быў распрацаваны і падпісаны 18 траўня 1940 года А. Гітлерам план "Барбароса"- Дырэктыва № 21, і Р. Гес вылецеў у Вялікабрытанію. ;
Для сустрэчы Р. Геса ў Вялікабрытаніі ўсё было падрыхтавана. Супроцьпаветра-най абароне было загадана прапусціць самалёт Р. Геса. Для яго аховы ў паветры былі выдзелены два англійскія самалёты-знішчальнікі. Праз 5 гадзін лёту ён быў у Англіі. Пры спуску на парашуце Р. Гес пашкодзіў нагу.
11 траўня адбылася сустрэча Р. Геса і Дуглас-Гамільтона, якая з самага пачатку прыняла дзелавы характар. Рудольф Гес заявіў, што А. Гітлер імкнецца да таго, каб "наши две страны никогда больше не воевали". Калі ж Дуглас-Гамільтон спытаўся ў Геса пра ўмовы такога пагаднення, той адказаў, што "одним из условий будет, конечно, отказ Брнтании от ее тради-ционной политики всегда противостоять сильнейшей державе в Европе".
Р. Гес сфармуляваў свае ўмовы так: Англія прадстаўляе Германіі свабоду рук у Еўропе, а за гэта Германія дае Англіі поўную свабоду дзеян-няў у Брытанскай імперыі, пры ўмове, што Германіі бу-дуць вернуты былыя яе калоніі, якія ёй неабходны як крыніца сыравіны.
"Для того, чтобы дать ему возможность высказаться на тему отношения Гитлера к России, - адзначыў лорд Дуглас-Гамільтон - я спросил его, включает Гитлер Россию в Европу или в Азию. Он ответил: "В Азию".
Адказ Р. Геса збянтэжыў лорда Дугласа-Гамільтона, і ён працягваў: "Я сказал тогда, что поскольку в свете его предложений Германия будет иметь возможность свободно действовать только в Европе, то она не сможет напасть на Россию".
Р. Гес паспяшаўся супакоіць Дугласа-Гамільтона: "У Германии есть определенные требования к России, которые должны быть удовлетворены или путем переговоров или в результате войны".
Р. Гес не раскрыў англічанам план "Барбароса", бо пра яго сам не ведаў. А. Гітлер ведаў, каму са свайго найбліжэйшага акружэння паведамляць пра тыя ці іншыя свае планы ці задумы. А "нацыст № 3" нічога пра вайну з СССР па стану на 1 траўня 1941 года не ведаў! Вось вам і намеснік А. Гітлера па кіраўніцтву НСДАП, асабісты сябар і паплечнік фюрэра!
Але і Англія, і ЗША ведалі, што вайна супраць СССР ужо спланавана. На тое і быў у Берліне на пасадзе начальніка ваеннай выведкі і контрвыведкі адмірал Вальтэр Канарыс - англа-амерыканскі шпіён.
Р. Гес пра сустрэчу з Дугласам-Гамільтонам пазней пісаў: "Герцог Гамильтон, после того, как он посетил меня, позаботился о том, чтобы я был переведен в хороший военный госпиталь (як вядома. Гес пры прызямленні пакалечыў нагу. -А.В.). Он находился в сельской местности, в получасе езды от города, в условиях живописной шотландской природы... После 14 дней пребывания в нем меня перевели в Лондон... Маленький домик, в котором я жнл, обстановка его в стиле XVIII столетия - все это было замечательно. После этого я был переведен в виллу Мишет Плейз около Андершета. Там я был окружен боль-шими, прекрасно пахнущими глициниями... Столовая и музыкальные комнаты... были на первом этаже и выходили прямо в парк".
Вось у такіх шыкоўных умовах жыў інтэрнаваны англічанамі Рудольф Гес.
24 траўня 1941 года англійскі міністр авіяцыі Сінклер зрабіў у парламенце заяву пра Р. Геса, але ні слова не сказаў аб прапановах, якія былі выкладзены Гесам Дугласу-Гамільтону. Заява Сінклера была выказана так, што склалася ўражанне: на гутарцы з герцагам Дугласам-Гамільтонам перамовы з Р. Гесам закончыліся. Але на самай справе яны яшчэ працягваліся.
9 чэрвеня 1941 года за 13 дзён да пачатку нападу Германіі на СССР у адным з шыкоўных лонданскіх асабнякоў праходзіла сустрэча: адна з "высоких договаривающихся сторон" была прадстаўлена доктарам Гутры і доктарам Маккензі, другая - панам "V". Гэты маскарад быў інсцэніраваны топькі для стэнаграфісткі. На самой жа справе доктар Гутры - член брытанскага кабінета, лорд-канцлер Сайман, доктар Маккензі - былы англійскі павераны ў справах у Берліне Кіркпатрык (у будучым - Кіркпатрык - вярхоўны брытанскі камісар у Заходняй Германіі, адзін з найболш актыўных праваднікоў палітыкі аднаўлення германскага мілітарызму), пан "V" - Рудольф Гес.
(Працяг у наст. нум.)
Анатоль Валахановіч, пісьменнік, журналіст, гісторык, краязнаўца