№ 21 (860) 21 ТРАЎНЯ 2008 г.
Юбілей Марыі Жабінскай
ЖАБІНСКАЯ Марыя Пятроўна (н. 22.5.1938, в. Карані Смаргонскага р-на Гарадзенскай вобл.), бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва, мастацтвазнавец. Скончыла Менскае маст. вучылішча (1961), Бел. тэатр.-маст. ін-т (1969). Працавала ў праектна-тэхнал. ін-це «Белмясцпрампраект», Рэсп. доме нар. творчасці, навукова-метадычным цэнтры культуры, цэнтры эстэт. выхавання дзяцей. Аўтар-складальнік альбомаў, каталогаў, метадычных дапаможнікаў і ілюстрацый да іх і ў тл. да энцыклапедычных выданняў («Беларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя», на рус. мове, т. 4), у якіх даследуе бел. нар. мастацтва: «Мастацгва сяла Неглюбка» (1976), «Арнамент беларускіх народных тканін» (1983), «Адраджэнне забытага рамяства» (1985), «Свет вачыма дзяцей» (1992) і інш. Адна са стваральнікаў краязнаўчага музея ў в. Моталь Іванаўскага р-на (1984-87).
Таварыства беларускай мовы віншуе шаноўную Марыю Пятроўну з юбілеем і зычыць здароўя ды імпэту на ніве служэння Беларусі.
На здымку: пано работы М. Жабінскай.
У беларускіх школьнікаў забіраюць "Гісторыю Беларусі"
Ад новага навучальнага года ў сярэдніх школах будзе скасаваны курс "Гісторыя Беларусі". Праектам вучэбнага плану Міністэрства адукацыі прадугледжана аб'яднанне ранейшых прадметаў "Гісторыя Беларусі" і "Сусветная гісторыя" ў адзін - "Гісторыя".
Змены закрануць нават выпускныя класы, вучні якіх пакуль самі дакладна не ведаюць, колькі гадоў ім давядзецца вучыцца. Паказальна, што летась былі надрукаваныя дапаможнікі па гісторыі новага ўзору - і, што абурыла нават не самых вялікіх прыхільнікаў беларушчыны, не толькі "Сусветная гісторыя", але і "Гісторыя Беларусі" былі... на расейскай мове. Наколькі мэтазгоднае такое аб'яднанне і да чаго яно прывядзе?
Старшыня пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч у інтэрвію Радыё Свабода пацвердзіў, што міжведамасная камісія Міністэрства адукацыі рыхтуе новы падручнік аб'яднанай гісторыі. Аднак які там будзе змест - дэпутату пакуль невядома: "Я не ведаю, што там знаходзіцца ўнутры гэтага прадмета. Сапраўды, ёсць прадмет пад назвай "Гісторыя". Гісторыя бывае, памятаеце, сярэдніх вякоў, гісторыя Беларусі, агульная гісторыя. Раней быў падзел - проста гісторыя ці агульная гісторыя, і была гісторыя Беларусі. Зараз у тым плане, які прапаноўвае Міністэрства адукацыі, гэтага падзелу няма. Там толькі адзін радок, і напісана: гісторыя - дзве гадзіны на тыдзень. І ўсё, па ўсіх класах. Што там? Як гэта будзе? Магчыма, недзе адно паўгоддзе будзе гісторыя агульная, адно паўгоддзе - гісторыя Беларусі. Але я гэта не ведаю. Магчыма, у гэтым ёсць рацыя, бо калі вывучаюць агульную гісторыю, калі нейкія падзеі ўсясветныя адбываліся, то ў гэтым кантэксце, вядома ж, важна разгледзець: а што было ў гэты час у Беларусі?"
Выкладчык гісторыі Валянцін Голубеў перакананы: аб'яднанне дзвюх розных вучэбных дысцыплінаў прывядзе да таго, што "Гісторыя Беларусі" апынецца ў загоне, а гістарычныя працэсы зноў прывяжуць да расейскага вектару: "Сумняюся, што трэба ставіць пытанне пра аб'яднанне "Сусветнай гісторыі" і "Гісторыі Беларусі". Бо гэта рэчы неаб'яднальныя. У такім выпадку гэта азначае адно - не вывучаць гісторыю сваёй Бацькаўшчыны. Бо немагчыма размеркаваць гадзіны, каб вывучыць і ўсясветную гісторыю, і гісторыю Беларусі. Так калісьці ўжо было, калі ставіліся некалькі гадзінаў "Гісторыі БССР" пры вывучэнні "Гісторыі СССР". Гісторыю Беларусі ў такім выпадку проста не вывучалі. Так здарыцца і зараз, калі так зробяць. Шкода, калі гэта сапраўды будзе так. Бо прыйдзем да таго, што ўжо было, калі выкладанне гісторыі было прывязанае да Кастрычніцкай рэвалюцыі, якая ўсё перавярнула. І вывучалі, што было менавіта тут, з пункту гледжання расейскай гісторыі".
Бальшыня прафесійных гісторыкаў навацыі Міністэрства адукацыі называе безпадстаўнымі і нямэтазгоднымі. Гісторык Валянцін Мазец лічыць, што нацыя, якая не ведае ўласнай гісторыі, не можа прэтэндаваць на адпаведнае месца ў сусветнай цывілізацыі. Апроч таго, ён перакананы, што ў сітуацыі татальнай русіфікацыі школьнага навучання пытанне пра дзяржаўную інтэграцыю ў склад Расеі не падаецца такім ужо фантастычным: "Падаецца, дзеля гэтага і пераводзілі выкладаньне гісторыі на расейскую мову, каб потым зліквідаваць увогуле "Гісторыю Беларусі". Ну, а наступным крокам за ліквідацыяй гісторыі будзе тое, што колісь рабіла імператрыца Кацярына ІІ, калі яна загадала вышукваць у Беларусі гістарычныя дакументы і архівы, знішчаць іх ці вывозіць. То бок наступным крокам будзе знішчэнне дзяржавы. Абсалютна лагічны ланцужок выбудоўваецца. Бо калі народ не вучыць і не ведае сваёй гісторыі, то яму няма чым ганарыцца, за што змагацца. Калі няма за што змагацца, значыць, такому народу дастаткова кінуць нейкую костку, і ён будзе задаволены."
Ігар Карней, "Радыё Свабода".
Беларускамоўныя бланкі будуць. Замаўляйце.
Председателю ОО «Общество белорусского
языка имени Ф. Скорины» Трусову О.А.
220005, г. Минск, ул. Румянцева, 13
Уважаемый Олег Анатольевич,
Министерство финансов Республики Беларусь в связи с обращениями индивидуального предпринимателя Булаватского М.П. сообщает следующее.
Министерство финансов Республики Беларусь, а также другие республиканские органы государственного управления, подчиненные Совету Министров Республики Беларусь, осуществляющие методологическое руководство бухгалтерским учетом и отчетностью организаций соответствующих отраслей экономики, разрабатывают и утверждают формы бланков первичных учетных документов, в том числе, и относящихся к бланкам строгой отчетности.
Поскольку в соответствии со статьей 8 Закона Республики Беларусь «О бухгалтерском учете и отчетности» документирование хозяйственных операций, ведение регистров бухгалтерского учета и составление бухгалтерской отчетности осуществляются на русском или белорусском языке, то и бланки первичных учетных документов могут быть напечатаны на русском или белорусском языке. Выбор языка, на котором ведется делопроизводство, а также выбор языка, на котором печатаются бланки первичных учетных документов зависит от желания субъекта хозяйствования. Он же является и заказчиком бланков.
В связи с этим, РУП «Издательство «Белбланкавыд» обеспечит изготовление бланков первичных учетных документов на платной основе по заявкам пользователей, как на русском, так и белорусском языке в зависимости от их желания.
С уважением, заместитель Министра И.С. Шунько.
Каб адчуць сутнасць духу, роднай мовы мелодыю слухай
Рэферат па тэме: "Змены ў мове і менталітэце беларусаў за перыяд з 1834 па 1924 гг. на падставе паэмы-эпапеі Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш» і паэмы Якуба Коласа «Новая зямля»
Чатыры гады мінула з таго часу, як не стала дзевятнаццацігадовай Ганны Уланавай. Яна была адной з самых здольных вучаніц сталічнай гімназіі № 2. Сведчанне гэтаму - рэферат, з якім яна выступіла на раённай навукова-практычнай канферэнцыі па беларускай філалогіі і заняла першае месца.
Журы было прыемна ўражанае бліскучым валоданнем беларускай і польскай мовамі, а таксама выбарам тэмы рэферату "Змены ў мове і менталітэце беларусаў за перыяд з 1834 па 1924 гг. на падставе паэмы-эпапеі Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш» і паэмы Якуба Коласа «Новая зямля»".
Пазней гэты рэферат яна прадстаўляла на 22-й гарадской навукова-практычнай канферэнцыі, дзе яе праца была адзначаная пахвальным лістом.
Таццяна Уланава, маці Ганны.
І
Вытокі мовы пакрыты хвалюючай таямніцай, як і ўсё наша паходжанне на Зямлі. Калі ўявіць, што чалавек развіваўся з прыроды, і паспрабаваць акрэсліць схему, зрабіць ма-дэль ягонага пераходу ў стан культурнага існавання, то прыходзім да высновы, што абстрактнае думанне, памяць роду (гэта значыць гістарычная памяць) і мова ўзніклі і раз-віваліся адначасова і ўзаемна ўплывалі самі на сябе.
З'яўленне мовы як структураванага інструмента інфармацыі азначала рэзкі прарыў у культуру, у гра-мадскае і гістарычнае існаванне чалавека. Адначасова запраца-вала зваротная сувязь. Мова стала найвялікшым сродкам культуры, дзейнічала як ру-хавік культурнага развіцця... У мове выяўляецца сутнасць натуры народа, які яе стварыў, відаць яго душа.
Адным з паняццяў, якім можна ахарактарызаваць душу народа, з'яўляецца паняцце менталітэту. Менталітэт - гэта своеасаблівы тып мыслення, светабачання асобнага чалавека, альбо якой-небудзь супольнасці, які адлюстроўваецца ў спецыфічных уяўленнях аб прасторы і часе, прыродным і сацыяльным асяроддзі, меркаваннях аб саміх сабе і прадстаўніках іншых груп насельніцтва. Ужо здаўна даследчыкі вылучалі ў менталітэце беларусаў такія рысы як талерантнасць, патрыятызм, гуманнасць, дэмакратызм. Але менталітэт, як і мова, з цягам часу змяняецца, набываючы новыя адметныя рысы.
Тэмай майго рэферату з'яўляецца вывучэнне змен, якія адбыліся ў мове і менталітэце нашага народа за перыяд з 1834 па 1924 гг. на падставе паэмы-эпапеі А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш» і паэмы Я. Коласа «Новая зямля». Неабходнасць вывучэння гэтай тэмы я грунтую на:
- недахопе інфармацыі аб менталітэце і мове беларусаў за гэты перыяд,
- недастатковай інфармаванасці аб уплыве беларускай мовы і літаратуры на польскую мову і літаратуру,
- недастатковым вывучэнні творчасці беларускіх пісьменнікаў Польшчы (А. Міцкевіч, Э. Ажэшка, Ю. Нямцэвіч і г.д.) у рамках школьнай праграмы.
Выбраныя мною творы, апроч прыналежнасці да скарбаў сусветнай мастацкай літаратуры, вельмі дакладна апісваюць жыццё беларусаў у гэтым перыядзе. У абодвух творах героямі з'яўляюцца людзі розных сацыяльных і палітычных пластоў, што да-зваляе атрымаць суцэльнае ўяўленне пра жыццё, гаспадарчую дзейнасць і менталітэт беларусаў.
Перыяд з 1834 па 1924 гг. выбраны мною таксама не выпадкова. Як вядома, пасля III падзелу Рэчы Паспалітай землі Беларусі апынуліся ў складзе Расейскай імперыі, што не магло не сказацца на менталітэце. Таму гэтыя два творы можна назваць «межавымі» - «Пан Тадэвуш» паказвае нам Беларусь да падзелу, у той час як «Новая Зямля» дае нам прыклад ужо адмененай, сапраўды новай беларускай зямлі. Праўда, гэта яшчэ не азначае, што, прачытаўшы адзін твор, можна атрымаць поўнае ўяўленне пра нашу Бацькаўшчыну. Неабходна арганічна спалучыць «Пана Тадэвуша » і «Новую зямлю», каб цалкам уявіць сабе духоўныя багацці і менталітэт беларускага народа.
II
А) Сказы ў творах з'яўляюцца тымі цаглінкамі, з якіх аўтар будуе гмах сваіх ідэй. Але цаглінкі гмаху стандартныя, у той час як пісьменнік робіць іх разнастайнымі па форме і эмацыянальнай афарбоўцы.
Не зважаючы на тое, што "Пан Тадэвуш" напісаны на польскай мове, будова сказаў мае беларускую спецыфіку. Мы сустракаем прамы парадак слоў ужо ў першай кнізе : "Мłodzież (дзейнік) роszła (выказнік) dо 1аsu (акалічнасць месца) bawić się (выказнік) strzelbami (дапаўненне) , а starzy i kobiety (дзейнік) żniwo (дапаўненне) oglądają (выказ-нік) pod lasem (акалічнасць месца) , i tam pewnie (акаліч-насць) na młodzież (дапаўнен-не) czekają (выказнік) ".
Падобныя сказы можна сустрэць і ў паэме Якуба Кола-са: "О, як бы я (дзейнік) хацеў (выказнік) спачатку (акаліч-насць вобразу дзеяння) дарогу жыцця (дапаўненне) па па-радку (акалічнасць) прайсці яшчэ раз (выказнік) , азірнуцца (выказнік) , сабраць (выказнік) з дарог (акалічнасць месца) каменні тыя (дапаўненне) , што губяць сілы маладыя (азна-чэнне) , - к вясне б маёй (ака-лічнасць) хацеў вярнуцца (вы-казнік) ". Сказы ў абодвух творах у асноўным развітыя.
Тymсzаsеm ргzеnoś
moją duszę utęsknioną
Do tych pagórków leśnych,
do tych łąk zielonych,
Szeroko nad błękitnym
Niemnem rozciągnionych;
Do tych pуl, malowanych
zbożem rozmaitym,
Wyzłacanych pszenicą,
posrebrzanych żytem;
Gdzie bursztynowy świerzop,
gryka jak śnieg biała,
Gdzie panieńskim rumieńcem
dzięcielina pała,
A wszystko przepasane,
jakby wstęga, miedzą
Zieloną, na niej zrzadka
ciche grusze siedzą..
(Ks.1. Gospodarstwo)
Хоць я няволяй цяжка змучан
I з родным берагам разлучан,
Ды я душою ажываю,
Як вокам мыслі азіраю
Цябе, мой луг і бераг родны,
Дзе льецца Нёман
срэбнаводны,
Дубы дзе дружнай чарадою
Стаяць, як вежы, над вадою
Даўнейшых спраў вартаўнікамі
І ззяюць грозна жараламі.
(Леснікова пасада)
Аднак трэба адзначыць і даволі частае ўжыванне Адамам Міцкевічам сказаў, якія складаюцца з аднаго толькі слова. Гэта дазваляе падкрэс-ліць важнасць сказанага, як напрыклад у дзевятай кнізе "Бітва" адным трапным словам «Моsкаlе!!!» абазначае ўсю сітуацыю, у якой апынулася шляхта.
Адметна і тое, што абодва пісьменнікі вельмі часта ужываюць звароты:
Litwo! Ojczyzno moja!
Мой родны кут,
як ты мне мілы!
Кnieje!
Роmniki nаszе! (дрэвы);
Rowiesniki litewskich
wielkich kniaziуw, drzewa
Вiаłоwieży, Świtezi,
Роnаг, Кuszelewa!
Эх, луг шырокі! I г. д.
Мы бачым, што і Адам Міцкевіч, і Якуб Колас пры пабудове сказаў кіраваліся практычна аднымі і тымі ж правіламі беларускай мовы. Гэтыя правілы з'яўляюцца яркімі прыкладамі ўзаемасувязі і абмену паміж гэтымі мовамі.
Б). Ніводная мова не абыходзіцца без запазычанняў з іншых моў. Частка мовазнаўцаў лічыць гэта натуральным абазначэннем моўнага лексікона, у той час як іншыя, больш кансерватыўныя, расцэньваюць гэта як пагрозу чысціні мовы.
Што да Адама Міцкевіча, то ўжыванне ім выразаў з іншых славянскіх моў было крытыкавана польскімі мовазнаўцамі: "Вы для Літвы, а не для Кароны пішаце, ...менш дбаеце пра тое, ці вас у Варшаве будуць разумець, абы ў Вільні ды у Літве вас разумелі" (цыт. паводле кнігі Сымона Брагі "Міцкевіч і беларуская плынь у польскай літаратуры". Нью-Ёрк 1957, с. 12 (Беларускі Кнігазбор, Філаматы і філарэты, 1998)). У "Пане Тадэвушы" Міцкевіч выкарыстоўвае 9 моў :
польскую - Polszcza, kobiece (старапольская)
беларускую - borowik, derkacz, rysztunek, cymbały, szurpaty, błahy i г.д.
украінскую - koło-myjki, drop(?);
лаціну- alternata, forum, fawor, puer;
нямецкую- burgrabia, jegermajster, policmajster, wagen;
літоўскую - giwojtos;
французскую- progres, alteracja;
ідыш- fajn, bachurki;
расейскую- drużka, czynownik, rozhowor.
У паэме Якуба Коласа мы не сустракаем такой разнастайнасці моў, але і там не бракуе запазычаных слоў. У асноўным запазычаны яны з дзвюх моваў - расейскай (запазычанні часцей за ўсё сустракаюцца ў мове Міхала і простых сялян) і польскай (калі аўтар хоча выдзеліць мову паноў у размове). Напрыклад: картофель (па-беларуску бульба), скаварада (патэльня), папробуй (скаштуй), зналі (ведалі), мінуціна (хвілінка), празнічак (свята) і г.д.
Цо повеш, галган? Цо потшэба? Я далэм тобе, дурню, хлеба! (Со powiesz, gałgan? Co potrzeba? Ja dałem tobie, durniu,chleba!)
Тут мова з'яўляецца той мяжой, якая праводзіцца паміж людзьмі розных сацыя-льных пластоў. Але адчуваецца, што запазычанасць з расейскай мовы не мае таго падтэксту, што запазычанасць польскіх слоў. Напэўна таму, калі кажуць пра такую з'яву як "трасянка" , то маюць на ўвазе менавіта сумесь расейскай і беларускай моў, хаця на Палессі распаўсюджана сумесь беларускай і ўкраінскай моваў, а на Панямонні - беларускай і польскай.
Наўрад ці можна назваць "своеасаблівай трасянкай" мову А. Міцкевіча. Гэта ўмелае запазычанне, якое не засмечвае мову, але ўзбагачае яе, бо ўжываецца ў паэтычных параўнаннях (як ужыванне слова giwojtos, калі аўтар зазначае, што запазычыў яго з жмудскай мовы), для высмейвання моладзі, якая гардзіць роднай мовай для моды, якая прыходзіць з Францыі ці Расеі, альбо спецыяльна, каб прыдаць мове літоўскі (беларускі) каларыт. Вельмі шкада, калі паэты і пісьменнікі запазыч-ваюць з іншых моваў словы, якія маюць прыгожыя адпаведнікі ў роднай мове.
В) Імя вылучае чалавека сярод натоўпу, адразу падкрэслівае яго індывідуальнасць. Часта імя з'яўляецца адзінай адзнакай, што харак-тарызуе чалавека. Такой адзнакай з'яўляецца таксама форма імя. Напрыклад, старога дзеда завуць не Мішкам, а Міхалам.
3 прозвішчамі пачалi зваць людзей значна пазней, каб адрозніць сярод 15 Міхалаў таго, каго трэба было паклікаць.
У "Пане Тадэвушы" Міцкевіч выкарыстоўвае больш за 40 імёнаў, сярод іх і такiя вядомыя як : Tadeusz, Anna, Maryna, Justyna, Zosia, Jan, Mikita, Stanisław, якія былі распаўсюджаны на Наваградчыне. Але ёсць і досыць рэдкія - Telimena, Genowefa, Urban. Сустракаецца таксама імя Asan, якое ўжываецца як займеннік. Ужыты імёны, узятыя са Святога Пісання -Adam, Ewa, Dawid. Адметна, што прозвішчаў нашмат болей - 135. Сярод іх:
прозвішчы лепшых сяброў - Zan, Czeczot;
прозвішчы палітычных дзеячаў - Dąbrowski, Knia-ziewicz;
прозвішчы вядомай шляхты ВКЛ - Rejtan, Рас, Radziwiłł;
прозвішчы, якія маюць сэнсавае значэнне - Robak;
прозвішчы, якія не дакладна адпавядаюць сваёй ролі ў тэксце - Czarnobaski.
Частка прозвішчаў была ўведзена А. Міцкевічам для рыфмы (калі ідзе пералік судовых спраў Возным). Сустра-каюцца таксама прозвішчы вядомых вучоных Беларусі - Марціна Пачобута-Адляніцкага і Юзэфа Бакі.
Жыхары Сапліцова і ваколіцы атрымлівалі мянушкі ў асноўным ад сваіх ратных заслуг - Brzytewka, Kropiciel, Szydełko, Rębajło. Былі і тыя, якія атрымлівалі мянушку за свае невялікія разумовыя здольнасці - Sak- Соска ; за жыццёвыя погляды - Kurek na kościele - Флюгер; за нелюбоў да немцаў - Prusak -Прусак. Мянушкамі таксама могуць пахваліцца рапіры, штуцэры, мачугі і іншыя прылады блізкага бою.
Якуб Колас адметны тым, што большасць імён ужываецца ў памяншальнай форме - Юзік, Ўладзік, Гэля, Настуля і г. д. Гэта робіць уражанне братэрскіх адносін паміж членамі сям'і. Мянушкі звязаны таксама з навакольным светам, як, напрыклад, Лось. Але ўжыванне мянушак у Я. Коласа не распаўсюджана. Прозвішчы ў асноўным маюць канчаткі -скі, ды -іч: Галонскі, Абрыцкі, Ліхтаровіч. Прозвішчы з такімі канчаткамі, якія часцей за ўсё сустракаюцца ў польскім асяроддзі і ўжы-ваюцца, на мой погляд, паэтам у процілегласць зваротам простых сялян, каб падкрэсліць пануючае становішча шляхты. У дадзеным выпадку нават тое, як чалавека клічуць, з'яўляецца паказчыкам яго сацыГ). Фразеалагізмы ўзбагачаюць моўную скарбонку паэта, робяць аповяд жывым, каларытным, дазваляюць трапна выказаць думку, альбо выказаць яе ў іншым выглядзе.
Фразеалагізмы Адама Міцкевіча паходзяць з трох моваў: польскай, беларускай і расейскай. Уласнапольскія фразеалагізмы звязаны альбо з гісторыяй Польшчы (od Lecha - з найдаўнейшых часоў), альбо з яе рэлігійным жыццём (Jak w siedmiu kościołach zaświeci). Сэнс жа беларускіх фразеалагізмаў даволі незразумелы без тлумачэння паэта, бо некаторыя ўжо не ўжываюцца ў маўленні. Прыкладам такога фразеалагізма з'яўляецца выраз biegać jak za rarogiem. Як паясняе сам Міцкевіч rarуg - птушка з роду ястраба, за якім любяць га-няцца ластаўкі. Такім чынам, гэта параўнанне, якое азначае "бегаць гурмою за кімсьці" спачатку стала фразеалагізмам, а потым было забытае. У адрозненне ад яго, выраз dziesiąta woda na kisielu, як пагардлівае азначэнне далёкага сваяцтва, у трошачкі змене-ным выглядзе дайшоў да на-шых часоў.
Міцкевіч ужывае так-сама расейскія прыказкі - Wszystko można, lecz ostrożnie. Bуg dał ręce, żeby brać i г. д.
Якуб Колас, у адрозненне ад Міцкевіча, ужывае ў асноўным беларускія прыказкі і прымаўкі: Кляні ты пана - пан сычае. Багатым чорт дзяцей калыша. Аднак трэба адзначыць і адну негатыўную з'яву, а менавіта ўжыванне праклёнаў і слоў, выразаў, якія не нясуць аніякай сэнсавай нагрузкі, тыпу "ядзяць іх мухі з камарамі". Гэтыя змены ў мове не адносяцца да пазі-тыўных.
Вядомы філолаг, прафесар БДУ Святлана Прохарава у адным са сваіх інтэрвію зазначыла, што "у мове закадзіравана культура. Калі жа-даеце - менталітэт. Мой. Ваш. Наш. Просты прыклад: слова "праздник". У беларусаў - "свята", дзень святы. У рускіх - праздный (пусты). Розніца? Праграма!". На аснове мовы можна раскрыць унутраны свет чалавека, супольнасці, народа.
Адной з асноўных рыс беларускага народа здаўна была талерантнасць. Пацверджанне гэтаму мы знаходзім у "Пане Тадэвушы", калі чытаем пра вяселле Тадэвуша і Зосі, апісанне касцельнага свята. Своеасаблівым выразам талеранцыі з'яўляецца ўжыванне іншамоўных выразаў з моваў суседніх краін. Гэта не лічыцца за здраду ці сімпатыю чужому краю. На жаль, вельмі цяжка знайсці гэта ў "Новай зямлі", бо ўжо да гэтага часу польская мова сталася мовай "акупантаў" ды "эксплуататараў". Па мове праходзіць тая мяжа, якая раз'ядноўвае людзей дзвюх суседніх краін, як бы адмаў-ляючы ім у праве сумесна развівацца. Наступствы гэтай палітыкі мы можам назіраць і зараз.
Яшчэ адной рысай беларускага менталітэту з'яўляецца патрыятызм, любоў да Радзімы. Вельмі часта даводзіцца чуць пра тое, што Міц-кевіч не з'яўляецца патрыётам Беларусі, але патрыётам Польшчы, таму што напісаў "Пана Тадэвуша" па-польску. На гэта гісторык Норман Дэвіс у сваёй кнізе зазначае: "...у гэтай сітуацыі ( пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай - заўв. перакладчыка) польскай мове навязалі ролю, на якую яна ніколі не прэтэндавала. Замест таго, каб, як раней, дзяліць, стала вялікай яднаючай сілай...для тых, хто працівіўся наступствам падзелаў, стала "мовай волі" (цыт. Norman Davies. Boże igrzysko. Historia Polski. Wyd. Znak, Krakуw, 1998. Ст.36). Таму нішто не замінала Міцкевічу быць ад-начасова і палякам, і беларусам. Дарэчы, сам "Пан Тадэвуш" пачынаецца са звароту да Літвы ( у той час гэты тэрмін азначаў беларускія землі), а не да Польшчы. Што да Коласа, то ён ужывае звароты "родны кут", "зямелька" увогуле пазбягаючы як-небудзь яе называць, не кажучы ужо пра яе сімвалы, славутых сыноў і змагароў. 3 чалавека адукаванага ў палітыцы беларус ператвараецца ў абсалютна апалітычную асобу. Для яго паняцце Бацькаўшчыны настолькі ж няпэўнае, як і яго будучыня.
Не вывучыўшы духоўнае багацце, цяжка казаць пра менталітэт народа. Чаму? Бо духоўнае багацце назапашваецца гэтак жа марудна, як і ўсталёўваецца менталітэт, і з'яўляецца яго адлюстра-ваннем. Пра традыцыі ў Міцкевіча ёсць асобныя маналогі, калі старэйшыя павучаюць моладзь традыцыям продкаў. У Сапліцове традыцыі падпа-радкаваны ўвесь бег жыцця. Амаль увесь час прысутнічае ў аповедзе адзін з тых, хто дапамагае гэта захоўваць - ксёндз Робак. Ён па старой традыцыі чытае малітвы перад ежай, навучае навакольную шляхту, назірае за маральнасцю моладзі. На жаль, да пачатку XX стагоддзя беларуса пазбавілі не толькі палітыкі, але і веры. Усё духоўнае навучанне моладзі пачыналася пасля "кілішачка" і не магло не выклікаць адмоўных пачуццяў:
Ну а калі дзед падгуляе,
Тады ён йзноў адменнасць мае,..
... -Уставай, лайдак,
маліся Богу!-
Язэп варушыцца ў бярлогу,
Ўстае, пачухваецца, плача:
Што-то за доля, за бядача!
Уся нядзеля адметна толькі блінамі ды тым, што можна напоўніцу наесціся. Для нашых продкаў гэта было б сорамам на усё жыццё. Але традыцыя так праводзщь нядзелю вельмі моцна ўкаранілася ў нашым народзе, несучы за сабою занядбанне абавязкаў аб духоўнай адукацыі дзяцей і моладзі.
III
Прааналізаваўшы сказы, запазычанасці і фразеалагізмы, якія ўжывае Я. Колас у паэме "Новая зямля" , і параўнаўшы іх з адпаведнымі ў рамане А. Міцкевіча "Пан Тадэвуш", мы прыйшлі да высновы, што для пабудовы сказаў паэты выкарыстоўвалі адны і тыя ж правілы беларускай мовы.
Але ўжо пры ўжыванні паэтамі іншамоўных слоў, ёсць пэўнае адрозненне. А. Міцкевіч ужывае запазычаныя з іншых моў словы і выразы ў паэтычных параўнаннях, дзеля ўзбагачэння мовы, альбо каб прыдаць мове своеасаблівы каларыт. Я. Колас выкары-стоўвае запазычанасці з іншых моў значна менш і ў тых выпадках, нават, калі ёсць адпаведныя словы і ў беларускай
мове. Мова "Новай зямлі" праводзіць мяжу паміж людзьмі розных сацыяльных пластоў грамадства.
А. Міцкевіч у сваёй паэме ўжывае імёны, якія былі распаўсюджаны на Наваградчыне, імёны са Святога Пісання і прозвішчы вядомых вучоных Беларусі. Я. Колас адметны тым, што большасць імён ужываюцца ім у памяншальнай форме. Акрамя таго, у паэме сустракаюцца прозвішчы, якія часцей за ўсё ўжываюцца ў польскім ася-роддзі. Я. Колас ужывае іх у процілегласць зваротам простых сялян, каб падкрэсліць пануючае становішча шляхты.
Найбольш заўважныя змены ў мове Я. Коласа пры выкарыстанні паэтам фразеалагізмаў, прыказак, прымавак. Ён ужывае праклёны і шмат слоў, якія не нясуць сэнсавай нагрузкі. Гэтыя змены ў мове не адносяцца да пазітыўных.
Падрыхтоўка да друку: Бернарда Іванова, Ірына Марачкіна.
Ганна Уланава
Пагародненскі парк мусіць пачакаць
У газеце "Наша слова" № 17(856) ад 23 красавіка 2008 г. быў змешчаны матэрыял пра парк у в. Пагародна Воранаўскага р-на і пра тое, што былі сабраныя 160 подпісаў жыхароў в. Пагародна за яго рэстаўрацыю. Адзін з падпісантаў сябар ТБМ Іван Навакунскі атрымаў адказ наступнага зместу.
Грамадзяніну Навакунскаму І.В.,
жыхару в. Пагародна
На Ваша пісьмо ад 17 красавіка 2008 года Воранаўскі раённы выканаўчы камітэт паведамляе, што парк в. Пагародна рашэннем Беларускай навукова-метадычнай Рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ад 13.11.2002 уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Работы па аднаўленню парка ў дадзены момант не могуць быць распачаты з-за адсутнасці неабходных грашовых сродкаў. Райвыкаанкам ініцыіруе выдзяленне грашовых сродкаў на парк.
Пытанне аднаўлення і добраўпарадкавання парка знаходзіцца на кантролі ў раённым выканаўчым камітэце.
Першы намеснік старшыні І.А. Вінцкевіч.
Першую мэту мы дасягнулі
Дарагія сябры і прыхільнікі роднага слова! Хачу паведаміць Вам, што па стане на 15 траўня 2008 г. на рахунку ТБМ было 5.410.930 рублёў. Такім чынам, план Сакратарыята ТБМ сабраць для аплаты арэнды сядзібы ТБМ да 15 траўня 2008 г. 5.000.000 рублёў паспяхова выкананы.
Вядома, сярод дабрадзеяў ТБМ значную частку складаюць жыхары Менска. Варта адзначыць і жыхароў іншых мясцін Беларусі і замежжа. Сярод іх пяцёра прыхільнікаў ТБМ са Смілавіч, нашы дабрадзеі з Івянца, Мядзеля, Дзятлаўскага і Астравецкага раёнаў, а таксама з Масквы. Асобна трэба згадаць пасла Славакіі Любаміра Рэгака, які асабіста ахвяраваў 100 Еўра на падтрымку ТБМ. Добра дапамаглі нам і сябры з Горак, якія сабралі за мінулы год 136.000 сяброўскіх складак.
Мы шчыра ўдзячныя ўсім і просім працягнуць збор грашовых сродкаў каб аплаціць арэнду за чэрвень.
З павагай,
Старшыня ТБМ Алег Трусаў.
Нацыст № 3 - Рудольф Гес
(Гісторыка-дакументальнае эсэ)
(Працяг. Пачатак у папярэднім нумары.)
Сайман спытаўся ў Геса: Ці прыляцеў ён у Англію з "ведама фюрэра".
У пратаколе адказ Р. Геса зафіксаваны ў наступнай форме: "Гесс (со смехом): Конечно, нет."
На пытанне Саймана, ці з'яўляюцца прапановы, якія ён прывёз, яго асабістым меркаваннем, ці іх прытрымліваюцца ўплывовыя колы Германіі, Гес адказаў, што яны з'яўляюцца выражэннем поглядаў і патрабаванняў фюрэра і вядучых дзеячоў Германіі.
На пытанне ў чыю "сферу интересов" трэба аднесці СССР, Р. Гес адказаў, што "Европейская Россия , конечно, интересует Германию" і Англія не павінна ўмешвацца ва ўзаемаадносіны Германіі і Расіі. Па сутнасці Р. Гес дамагаўся "благожелательного невмешательства" Англіі на выпадак нападу Германіі на СССР.
А. Гітлер адразу ж пасля адлёту ў Вялікабрытанію Р. Геса адмежаваўся ад яго. Афіцыйная заява кіраўнікоў Трэцяга рэйху зводзілася да таго, што «Гесс, вследствие психического заболевания, сам, по своей инициативе, полетел в Англию".
Такое тлумачэнне, відаць, патрэбна было на выпа-дак правалу "миссии Гесса".
А вось што паказаў I. фон Рыбентроп на допыце: "Есть... только четыре пункта, - сказал мне А.Гитлер, - на основании которых я хотел бы заключить мир с Англией... Во-первых, он сказал, что Герма-ния во всех отнсшениях готова признаэать существование Британской империи; во-вто-рых, Англия, вследствие этого, должна признать Германию крупнейшей державой на континенте; в-третьих, я хочу получить немецкие колонии; в-четвертых, фюрер сказал, что он хочет заключить с Англией длительный союз на жизнь и на смерть».
Г. Герынг на Нюрн-бергскім працэсе заявіў: "Я хотел убедить Англию, что в ее интересах разрешить нам стать доминирующей держа-вой на континенте; с тем, что мы будем гарантировать ей свободу рук в ее империи".
Дык гэта ж самае, што казаў англічанам і Гес, і думалі з нагоды германа-англійскіх адносін Гітлер і Герынг. Патра-буючы ад Англіі супрацоўніцтва, ці прыхільнасці, ці нейтралітэту ў вайне Германіі з СССР, гітлераўцы нічога за гэта Англіі не давалі. Больш за тое, Англія павінна была дапамагчы Германіі ў здзяйсненні тэрытарыяльных захопаў у Еўропе і пры гэтым не толькі не атрымаць ніякіх кампенсацый, але і пагадзіцца на зварот Германіі яе былых калоній. якія былі ёю страчаны пасля Першай Сусветнай вайны. Вось вам і палітыка дзяржаў-сатэлітаў паміж сабой напярэдадні нападу на СССР! Вельмі вялікае, можна сказаць, вырашальнае значэнне ў гэты час меў ваяўнічы настрой англічан, што пачалі бурныя мітынгі, у час якіх англійскі народ актыўна выказваў пратэст супраць спробы змовы з гітлераўскім эмісарам Р. Гесам.
3 чэрвеня 1941 года канферэнцыя лейбарысцкай партыі Вялікабрытаніі рашуча выказалася супраць усялякіх перамоў з Р. Гесам і за працяг вайны з фашызмам да пераможнага канца.
Да пачатку нападу Германіі на Савецкі Саюз заста-валася 19 дзён.
Другі чалавеку НСДАП
Адольф Гітлер быў старшынём і "фюрэрам" (пра-вадыром) Нацыянал-сацыялісцкай германскай рабочай пар-тыі (НСДАП) у 1920 - 1925 гадах. Гэта была праваэкстрэ-місцкая палітычная партыя ў Веймарскай рэспубліцы ў 1920 - 1933 гадах і адзіная дзяржаўная партыя ў "Трэцім рэйху" ў 1933 - 1945 гадах. Дарэчы, ад скарачэння першага слова назвы партыі "нацы" і паходзяць тэрміны - "нацысты" і "нацызм'". Гэта партыя ўзнікла на базе невялікай Германскай рабочай партыі, якая была заснавана ў 1919 годзе ў горадзе Мюнхене пад старшынством слесара - немца А. Дрэкслера. Мела іерархічную і ваенізаваную структурную будову - СА, СС - антыкамуніс-тычную і антысеміцкую накіраванасць. актыўна выступала за рэвізію і перагляд Версаль-скага мірнага дагавора 1919 года і аднаўленне Германіі як вялікай дзяржавы; ідэалогія нацыянал-сацыялізм - нацызм. Праграма руху - партыі - была распрацавана ў 1920 годзе Г. Федэрам, выкладзена А. Гітлерам у кнізе "Майн кампф" (1925) і А.Розенбергам у кнізе "Міфы 20 стагоддзя" (1930).
Пасля прыходу фашы-стаў да ўлады ў 1933 годзе, пашырыўся створаны на прускі ўзор бюракратычны дзяржаўны апарат за кошт тэрарыстычна-паліцэйскіх фармаванняў, органаў кіравання германскай эканомікай і арміяй, структур для вядзення нацысцкай прапаганды, уздзеяння на культуру і асвету ў адпаведнасці з догмамі на-цысцкай ідэалогіі. У аснову адносін з народамі свету была пакладзена расавая тэорыя, паводле якой некаторыя народы - яўрэі, цыганы, большая частка славян - падлягалі фізічнаму знішчэнню, што, на думку гітлераўцаў, з'яўлялася перадумовай стварэння "ідэальнай Германіі".
У гэтай партыі ніякай тэарэтычнай і практычнай платформы, якая была б абавязковай для кіраўніцтва нацысцкай партыі - НСДАП, не было: яе членаў аб'ядноўвалі не праграма і статут партыі, а звычайная кругавая парука, пазней - да тонкасці прадуманая сістэма ільгот і прывілеяў і агульнасць злачынстваў. Партыя Гітлера, ці як яе яшчэ называлі -"движение" - была падпарадкавана волі аднаго чалавека - гэта была партыя фюрэра ("вождя"). Аналогіі і падабенства былі і ў ВКП(б)!
У 1920 годзе ў партыі былі ўведзены значкі для яе членаў. У гэтым жа годзе ў партыі з'явіўся сімвал - сцяг - чырвонае палотнішча, на ім пасярэдзіне змяшчаўся белы круг з чорнай свастыкай. Калі чырвоны колер гітлераўцы скралі ў нямецкіх працоўных партый, свастыку ў нацысцкіх венскіх гурткоў, то "нямецкае прывітанне" (правая рука з сілаю выкідвалася ўгору) яны ўзялі ў італьянскіх фашыстаў, якія называлі гэта прывітанне "рымскім".
У 1924 годзе ў партыі была ўведзена славутая "кори-чневая рубашка" - форма штурмавікоў, варыянт "черной рубашки" - форма малойчыкаў Беніта Мусаліні -заснавальніка і кіраўніка (дучэ) фашысцкай партыі і дзяржавы Італіі ў 1921 - 1943 гадах.
Вынаходніцтвам нацыстаў былі словы "Хайль Гітлер!", якія замянілі напачатку ў самой партыі, а потым і ва ўсёй імперыі фашыстаў - Трэцім рэйху - усе астатнія пры-вітанні. "Хайль Гітлер!" - гэта ўсе казалі пры сустрэчы і развітанні. Кожная афіцыйная папера заканчвалася словамі: "Хайль Гітлер!". Аўтарам гэтага прывітання лічыцца Гебельс. Здаралася нават і такое. што чалавек трапляў у канцлагер толькі за тое, што сказаў свайму суседу "Добры дзень" замест "Хайль Гітлер!", а той узяў ды і данёс на яго, куды трэба.
Да таго, як гэта прывітанне было паўсюдна ў Германіі ўведзена, абогатварэнне Гітлера прайшло шмат стадый. Напачатку А. Гітлеру быў прысвоены "'тытул" фюрэра. Ужо ў 1921 годзе Гітлера называлі на розных агітках, улётках, плакатах і партрэтах - "фюрэр НСДАП А.Гітлер", а з лістапада 1922 года яго тытул стаў такім: "Наш фюрэр Адольф Гітлер". У фашысцкай "рэлігіі" былі свае спецыялісты і знаўцы па ўдасканаленні нацысцкіх абрадаў. Акрамя звычайных партыйных значкоў былі ўведзены залатыя партыйныя значкі, і рытуал іх уручэння "особо отличившимся" членам партыі ўнесь час ускладняўся. У 20-я гады XX стагоддзя ў НСДАП з'явілася шмат розных знакаў адрозненняў, рангаў, званняў. 3 1921 года Гітлер стаў фактычна гаспадаром ("фюрэрам") НСДАП - былая вярхушка фашысцкай партыі ім неўзабаве была выкінута з кіраўніцтва партыі, многія яго сябры і паплечнікі былі расстраляны, ці проста кудысьці зніклі.
Вось гэтая партыя і арганізавала Мюнхенскі путч 8-9 лісталада 1923 года. Праз 10 год, калі А.Гітлер гірыйшоў да ўлады ў 1933 годзе, сапраўдная карціна нацысцкага рокашу была "подправлена". Гісторыя Мюнхенскага путчу была поўнасцю сфальсіфікавана ад пачатку да канца. Паражэнне путчу паказвалася як перамога, баязлівасць - як гераізм, здрада Гітлера ў адносінах да сваіх паплечнікаў, ці больш дакладна, саўдзельнікаў у злачынствах - як вечная вернасць і адданасць справе НСДАП. Да гэтага прыклаў сваю руку і Р. Гес, які адыграў вялікую ролю ва ўстанаўленні культу Адольфа Гітлера - сябра і паплечнік Гітлера, адзін з арганізатараў ліквідацыі германскіх дэмакратычных сіл і ўкаранення ў Германіі сістэмы "татальнага шпіянажу".
Вось так уваходзіў ў гісторыю германскі фашызм, які перакрэсліў усю папярэднюю тысячагадовую гісторыю чалавецтва і пачаў пісаць кроўю мільёнаў людзей сваю гісторыю - гісторыю герман-скага фашызму.
Гітлер, Гес, Сталін, Гурджыеў, Блавацкая і іншыя
3 1923 года, калі А. Гітлер і Р. Гес адбывалі пакаранне ў ландсбергскай турме за ўдзел у Мюнхенскім путчы, яны зблізіліся з вядомым гуру, ма-гам, тэлепатам, гіпнацізёрам, спірытыстам Георгіем Іванавічам Гурджыевым (1872 - 1949). Ён нарадзіўся ў горадзе Карс каля турэцкай мяжы. Г.І. Гурджыеў наведаў вязняў у турме разам з прафесарам, генералам Карлам Хаўсхоферам, і аказаў вялікі ўплыў на А Гітлера ў яго далейшых дзеяннях і нават пры выбары сімволікі яго партыі НСДАП - свастыкі.
Свастыку, якая першапачаткова мела культавае значэнне ў старажытных народаў (Індыя, Кітай, Японія, Грэцыя, Расія, востраў Сіцылія, на Беларусі ў XI - XII стагоддзях) і атрымала шырокае распаўсюджванне як арнаментальны матыў у мастацтве, выкарысталі як цэнтральны элемент кампазіцыі дзяржаўнага сцяга фашысцкай Германіі, і яна стала эмблемай нацызму, сімвалам варварства, генацыду. Яе ўвяла ва ўжытак вядомая пісьменніца, заснавальніца тэасофіі Алена Пятроўна Блавацкая (1831 - 1891). Тэасофія - у шырокім сэнсе - містычнае богапазнанне, у вузкім - эзатэрычнае вучэнне, выкладзенае А.П. Блавацкай ў манаграфіях "Сакрэтная дактрына" (1888) і 'Ключ да тэасофіі" (1889).
А. Гітлера зацікавіла ў вучэнні А.П. Блавацкай ідэя пра існаванне экзатэрычных ведаў, якія складаюць адзіную патаемную сутнасць усіх язычніцкіх (паганскіх) культаў пра адзіную універсальную сусветную рэлігію, не звязаную з пэўнай дагматыкай, і найбольш глыбокіх філасофскіх сістэм. Гэтыя веды маюць універсальна-класічны характар, усебакова раскрываць духоўную сутнасць і прызначэнне чалавека, тлумачаць логіку і змест існавання чалавечай цывілізацыі, і яны зашыфраваны ў міфалагічных сімвалах і сюжэтах, антычных містэрыях, акультных тэкстах. Яе праграма ўключала арганізацыю агульначалавечага братэрства без адрознення нацыянальнасці і рэлігіі, вывучэння таямнічых невытлумачальных з'яў прыроды і развіццё звышадчувальнасці ў чалавеку. А. Гітлер узяў сабе на ўзбраенне свастыку, але не скапіраваў яе, прыняў яе правабаковую выяву (усе свастыкі ў старажытных краінах, у тым ліку і ў Беларусі, былі левабаковымі выявамі).
Г.І. Гурджыеў і надалей аказваў уплыў на А. Гітлера і Р. Геса ў іх імкненнях заваяваць сусветнае ўладарства.
Г.І.Гурджыеў вучыў сваіх паслядоўнікаў і танцам, і малебнам, і балетным выступленням, што дапамагалі засваенню яго вучэння. Жывучы ў Германіі, ён аднойчы на ваенным аглядзе каля будынка СС убачыў свайго былога вучня. Вучань яго ці не пазнаў, ці не ўбачыў. Г.І. Гурджыеў даў яму моцна выспятка пад зад - усе думалі, што здарылася - і пачаў выкрыкваць словы: "Риколеншен! Риколеншен!", якія абазначаюць нешта тыпу пароля: "Вспоминайте! Вспоминайте!" Вучань у момант пазнаў (ці прызнаў!) свайго настаўніка і з крыкам: "Как я рад! Как я рад!" - кінуўся яму на шыю. Яны абняліся і пацалаваліся.
І.В. Сталін вучыўся разам з Г.І. Гурджыевым у Горыцкай духоўнай семінарыі. Вучыліся добра, сябравалі, нават жылі ў адным пакоі ў доме дваюраднага дзядзькі Г.І. Гурджыева. І.Сталін нават не плаціў за кватэру і харчаванне. Існуе хрэстаматыйная прычына, паводле якой І.В.Сталін быў выключаны з семінарыі - яго выключылі за тое, што прымаў актыўны ўдзел у рэвалюцыйным руху. Але ёсць думка, што І.В. Сталіна выключылі не за рэвалюцыйную дзейнасць, а за тое, што ён удзельнічаў у адной з сектаў, вучэнне якой ішло ўразрэз з праваслаўнай рэлігіяй. У гэтай секце актыўны ўдзел прымаў і Г.І. Гурджыеў. Гурджыеў перавёў Сталіна з Азербайджана ў Грузію.
Гурджыеў і Сталін хутчэй за ўсё ведалі, што Л.П. Берыя быў у мусаваціскай выведцы (працаваў на два франты!). Яны яго сустрэлі ў Грузіі. У той час армія генерала А.А. Дзянікіна рвалася да азербайджанскай нафты.
У 1953 годзе, пасля смерці І.В. Сталіна, 26 чэвеня 1953 года Л.П. Берыя арыштаваны на ліпеньскім (1953) Пленуме ЦК КПСС, выведзены са складу ЦК і выключаны з партыі як вораг Кампартыі і савецкага народа. Л.П. Берыя на допыце тлумачыў, што ён быў закінуты ў мусавацісцкую выведку бальшавікамі Закаўказзя. Але яму ніхто не паверыў, і нават генеральны пракурор СССР Р.А.Рудэнка, той, што быў галоўным абвінаваўцам ад СССР на Нюрнбергскім працэсе. У той час (з 1921 года) Л.П. Берыя працаваў у органах выведкі і контрвыведкі, быў намеснікам старшыні Азербайджанскай ЧК, пазней - старшыня Грузінскага і Закаўказскага ДПУ, прадстаўнік АДПУ ў ЗСФСР. 23 снежня 1953 года Л.П.Берыя быў прыгавораны за "здраду" да расстрэлу і ў той жа дзень расстраляны.
(Працяг у наступным нумары.)
Анатоль Валахановіч, пісьменнік, журналіст, гісторык, краязнаўца