Папярэдняя старонка: 2008

№ 22 (861) 


Дадана: 19-03-2020,
Крыніца: pawet.net.



№ 22 (861) 28 ТРАЎНЯ 2008 г.


Прэзентацыя Еўраслоўніка Лявона Баршчэўскага

20 траўня адбылася прэзентацыя 28моўнага Еўраслоўніка, укладальнікам якога з'яўляецца мовазнаўца і перакладчык Лявон Баршчэўскі.

Еўраслоўнік сугучны паняццям "ёўрарамонт", "еўравалюта", азначае вельмі важную сучасную і каштоўную культурную з'яву.

Як распавёў сп. Баршчэўскі, ідэя стварэння такога выдання нарадзілася ў 2003 годзе ў Празе. Убачыўшы мноства слоўнікаў на еўрапейскіх мовах: беларускаанглійскі, беларуска іспанскі і іншыя, аўтар задумаў аб'яднаць іх пад адной вокладкай.

Новы слоўнік быў выдадзены да 90годдзя заснавання БНР. На ўрачыстасцях у Еўрапарламенце Лявон Баршчэўскі падарыў падарыў яго Г. Петэрынгу. Еўраслоўнік цагліна ў падмурак сучаснай беларускай культуры і еўрапейскіх каштоўнасцяў.

"Гэты збор будзе сур'ёзным падспор'ем студэнтамлінгівістам і перакладчыкам для параўнальнага аналізу і творчай працы," - зазначыла выкладчыца Дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта замежных моваў прафесар Алена Таболіч.

Высокую адзнаку слоўніку далі Адам Мальдзіс, Вінцук Вячорка і іншыя.

У стварэнні яго ўдзельнічалі перакладчыкі з розных канцоў Беларусі і свету.

Наш кар.


Мы - беларусы!

Зварот ТБМ да абітурыентаў 2008 г.

Шаноўныя выпускнікі школ і абітурыенты!

Надыходзіць час першага важнага выпрабавання вашай сталасці - цэнтралізаванае тэставанне. З гэтай нагоды Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны шчыра зычыць вам поспехаў на ўсіх іспытах.

Дзякуем вам за выбар тэставання па беларускай мове, бо гэта сведчыць пра грамадзянскую сталасць асобы і сапраўдны патрыятызм. А менавіта такія людзі, на нашу думку, будуць вызначаць развіццё нашай краіны ў ХХІ стагоддзі.

Будзем з роднай мовай - і поспех паспрыяе нам усім!

Дзевяноста і болей балаў па тэставанні - добры падарунак сабе, бацькам і школьным настаўнікам.

Сакратарыят ТБМ.


Варшаўская ўзнагарода

Узнагароду часопіса "Пшэглёнд Всходні" 20 сакавіка 2008 г. ў Варшаве атрымаў, сярод іншых лаўрэатаў, беларускі вучоны, прафесар Анатоль Грыцкевіч.

Кожны год часопіс "Пшэглёнд Всходні" (Усходні Агляд), які выходзіць пры Варшаўскім універсітэце, узнагароджвае аўтараў часопіса і навукоўцаў з Польшчы, Беларусі, Украіны, Летувы і Расіі, якія займаюцца тэматыкай па гісторыі і культуры ўсходнееўрапейскага рэгіёна. Узнагароды адбываюцца ад 1993 года. Сярод узнагароджаных у мінулыя гады былі вучоныя з Беларусі - Адам Мальдзіс, Генадзь Сагановіч, Захар Шыбека.

За 2007 год узнагароды атрымалі 11 лаўрэатаў, з іх два (упершыю, замест аднаго штогод) узнагароды імя Аляксандра Гейштара. Гэта Станіслаў Стэнпень з Пшэмысля і Анатоль Грыцкевіч з Менска.

Асобна ад іншых узнагароджаных ганаруюцца лаўрэаты адмысловай ўзнагароды "Пшэглёнду Всходнего імя Аляксандра Гейштара", якая ўручаецца штогод па аднаму навукоўцу. Аляксандр Гейштар (19161999), вядомы польскі гісторык, які нарадзіўся ў Маскве, паходзіў са старажытнага роду з Барысаўскага павету. Быў доўгі час прэзідэнтам Польскай Акадэміі навук, вядомы ў свеце гісторык, які прыязджаў і ў Беларусь на пачатку 90х гадоў мінулага стагоддзя, сустракаўся з беларускімі даследчыкамі на навуковых канферэнцыях.

Узнагарода імя Аляксандра Гейштара даецца з 2000 году як ушанаванне памяці вядомага польскага акадэміка. Камісія, якая прымае рашэнне, разглядае спіс асобаў, што вылучаныя для ўдзелу ў конкурсе і большасцю галасоў абвяшчае лаўрэата. За 2005 год узнагароду імя А. Гейштара атрымаў прафесар Адам Мальдзіс. За 2007 год - Анатоль Грыцкевіч.

Падчас цырымоніі ўзнагароджання выступае з лаўдацыяй (прамовай пра заслугі ўзнагароджанага) прадстаўнік журы па ўзнагародах. На гэты раз выступала вядомая беларусістка, прафесар Эльжбета Смулкова, першая амбасадар Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь на пачатку 90х гадоў. Дыплом уручаў рэдактар "Пшэглёнду Всходнего" Ян Маліцкі, а статуэтку з выявай Аляксандра Гейштара - яго дачка Эва Гейштар.

У адным з будынкаў Варшаўскага універсітэта у зале для баляў палацу Патоцкіх прысутнічала больш сотні людзей, у асноўным польскія навукоўцы - гісторыкі, культуралогі, мовазнаўцы. Але былі і беларускія - доктар гістарычных навук Юры Туронак з Варшавы, кандыдаты навук Зянон Пазьняк і Генадзь Сагановіч з Менска да іншыя.

Наш карэспандэнт у Варшаве.


Курс беларускай прафесійнай лексікі ў ВНУ захаваны

Старшыні грамадскага аб'яднання

«Таварыства беларускай мовы»

Трусаву А.

Шаноўны спадар Алег!

У Міністэрстве адукацыі разгледжаны Ваш чарговы зварот. Паведамляем наступнае.

Цалкам падзяляем Вашу занепакоенасць праблемай вывучэння беларускай мовы вучнямі агульнаадукацыйных устаноў рэспублікі.

Пытанні павышэння якасці выкладання беларускай мовы ў агульнаадукацыйных установах будуць разгледжаны пасля завяршэння работы міжведамаснай камісіі па аналізу сістэмы адукацыі.

Наконт афармлення вокладкаў сшыткаў паведамляем наступнае.

На дадзены момант у Рэспубліцы Беларусь функцыянуюць школы з беларускай, рускай, польскай, літоўскай і дзвюма (беларускай і рускай) мовамі навучання (у дадзеных установах сфарміраваны класы, як з рускай, так і з беларускай мовай навучання).

3 агульнай колькасці 3767 усіх тыпаў устаноў дзённай формы навучання, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, у 2007/2008 навучальным годзе 2071 (55,0%) здзяйсняюць вучэбна-адукацыйны працэс на беларускай мове, 1509 (40,0%) - на рускай^ 184 (менш за 5 %) - на дзвюх мовах (беларускай і рускай).

Афармленне вокладкаў сшыткаў мае права быць, як на рускай мове, так і на беларускай, а таксама на роднай мове нацыянальнай меншасці.

Тым не менш, пагадзіўшыся з Вашай прапановай, Міністэрства адукацыі накіравала ліст на імя дырэктара УП «Мінская фабрыка каляровага друку» Аксёненкі А.І. (копія - у Міністэрства інфармацыі) з просьбай перагледзець афармленне вокладкаў вучнёўскіх сшыткаў (можна ўпрыго-жыць малюнкамі раслін, выявамі архітэктурных помнікаў Беларусі і інш.) і інфармацыю, змешчаную на вокладках, даваць на беларускай мове з улікам патрэбнасцяў школ краіны ў такіх выданнях.

Наконт выкладання ў ВНУ абавязковага курса «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» паведамляем наступнае.

Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, якія маюць у падначаленні вышэйшыя навучальныя ўстановы, а таксама кіраўнікам вышэйшых навучальных устаноў Міністэрствам адукацыі ў сакавіку 2008 года накіраваны лісты, у якіх рэкамендавана арганізаваць выкладанне абавязковага курса «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» у кожнай вышэйшай навучальнай установе рэспублікі.

Намеснік Міністра К.С. Фарыно.


Будзем гібець ці жыць з роднай мовай?

Мова для чалавека - гэта спадчына, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне пры нараджэнні чалавека на сваёй пэўнай тэрыторыі - краіне. Для ўкраінца належыць яго нацыя-нальная мова - украінская. Для літоўца - літоў-ская, для расіяніна - расійская, для беларуса - беларуская.

У першую чаргу хочацца сказаць, што мова - гэта святы скарб чалавечай душы. Той, хто верыць у існаванне Бога, той павінен быць верным сваёй мове.

Нараджэнне чалавека - гэта Божы цуд. І дзіця звычайна прамаўляе першае слова "мама". Гэтае слова гучыць на розных мовах аднолькава. На якой мове размаўляюць бацькі, дзіцяці, на той будзе прамаўляць свае чарговыя перша-словы і маленькі чалавечак. А беларусы павінны ведаць што азначае беларускае слова. Таму што ўжыванне яго - гэта вялікі плюс для яго да-лейшага жыцця. Не здарма ж Уладхзімір Караткевіч у вершы "На Беларусі Бог жыве" звярнуўся:

Праваслаўны або каталіцкі,

Ці які там твой будзе парог, -

Яе разам з матчынай цыцкаю

Даў табе ў твае вусны Бог.

Ну і ведай: гіне ў пракляццях

І з дзярма павек не ўстае

Той, хто выплюнуў цыцку маці

Або злосна ўкусіў яе.

Бог пасяліў чалавека на зямлю, даў яму магчымасць распаўсюдзіцца, і самае дарагое падараваў - сваю мову, каб гэтая істота змагла абменьвацца думкамі, каб змагла яна ўтрымацца на зямлі наогул. У будучым чалавек вынайшаў для сябе сваю новую мову, рассяліўшыся на пэўнай тэрыторыі, засяліў розныя далёкія адзін ад другога краі, што прывяло да разнастай-вання моваў. Прайшлі гады, стагоддзі, ты-сячагоддзі. Сусвет насяліўся народамі, нацыямі. Мовы пачалі ўскладняцца, а насельніцтва сваёй тэрыторыі - краіны стала разумець толькі тых, хто жыў на гэтай частцы зямлі. Так усё цягну-лася і цягнецца да нашых дзён. І ўсе мовы, як мовы, а нашая, беларуская, узяла на сябе пакуты.

Нагадваецца гісторыя развіцця мовы беларускага народа. Узнікненне Вялікага Княства Літоўскага адбывалася ў беларускай моўнай стыхіі, пра што сведчыць увесь пласт лексікі тых часоў, але пасля аб'яднання ВКЛ з Польшчай, наша мова паступова выціснулася з ужытку, саступіўшы суседняй - польскай. Але ж мела беларуская сваіх абаронцаў (К. Ка-ліноўскага, пазней Я. Купалу, Я. Коласа, М. Багдановіча), якія ўшаноўваючы сваё роднае слова не далі знікнуць ёй. Усё роўна, пасля гэтага зацішша, наша родная мова зноў перанесла незлічаныя пакуты ўжо ў бліжэйшыя гады: забарона беларускага друку, ужывання роднага слова. Яе герояў - абаронцаў растрэльвалі, саджалі ў турмы, змушалі пакідаць Радзіму. Шмат крыві праліла наша мова, шмат слоў страціла, цэлыя пласты лексікі, тэрміналогіі згубіла, але ажыла, не знікла, паўстала з мёртвых.

У тыя гады так і пісаў прарок наш Купала. У сваім вершы "Роднае слова" паэт называе гэтае слова магутным, бяссмяротным, загнанным і свабодным, хоць мова яго бедная, але мілейшая за багатую чужую. У вершы "Ворагам Беларушчыны" абараняючы мову, якой азваўся беларус" ён гнеўным пафасам звяртаецца да ворагаў беларускай мовы:

Чаму вам дзіка яго мова?

Паверце, вашай ён не краў,

Сваё ён толькі ўспомніў слова,

З якім радзіўся, падрастаў...

Нездарма я нагадаў гісторыю мовы бела-рускага народа. Яна пераклікаецца з нара-джэннем і з пакутамі Сына Божага - Ісуса Хрыста (Пана Езуса). Калі чалавек, народжаны ў Беларусі, верыць святой кнізе - Бібліі, то павінен верыць і роднай беларускай мове. Мы ведаем пра той антывычын аднаго з вучняў Хрыста, які здрадзіў свайму Настаўніку, пасля чаго яго (Хрыста) распялі на крыжы. Але ж свет насяляюць і добрыя людзі. Дзеля іх ён уваскрэс, узняўся з мёртвых, узяўшы ўсе пакуты на сябе...

І людзі верылі ў святое існаванне. Але ж не за гарамі быў той час, калі чыноўніцтва пачало забараняць верыць у Бога, хадзіць у святое месца, у храм (касцёл ці царкву). Не доўга гэтая забарона "жыла". Прыйшоў час, як гэтая накладзеныя аковы зваліліся і адамкнулася новае жыццё.

Новае жыццё - гэта сённяшні час. Хаця і новы час не такі, які патрабуецца. Растаўлены па месцах рэлігія і культура. Чыноўніцтва - не забараняе гэтыя віды дзейнасці. Але затое сённяшняе чалавецтва само сабе замінае ва ўсім. Шукае лепшага жыцця. А якое яно хоча? А чаму не пошукаць страчанага? Не дарэмна прымаўка кажа: "Што маем - не захаваем, а згубіўшы - плачам".

І цяпер наша мова - асноўны набытак народа, патрабуе ўсё тога ж зберажэння, як і калісьці. Не трэба ўпускаць з рук гэты скарб, ды яшчэ не позна задумацца сённяшняму пакаленню пра гэта. З цяжкасцю дайшоў ён да нас, а мы яго з лёгкасцю ўпускуем не даўшы развіцца больш дасканала. А што скажам свайму будучаму народу хаця бы праз сто гадоў (калі будзе каму яшчэ што і казаць)? Напэўна, ён пачуе адказ, што надакучыла ўсё старое. Вельмі цудоўна гучыць яшчэ адна прымаўка: "Новае - гэта даўно забытае старае". Але ж і да яе не ўсе прыслухоўваюцца. А мо і сапраўды мы жывём тым "новым", якое было калісьці!? Усё тое, што прыйшло да нас з самага пачатку, ад стварэння зямлі, ад продкаў, павінна жыць.

Успомнім што казаў Мацей Бурачок (Францішоак Багушэвіч): "Мова наша ёсць такая ж людская і панская, як і іншая якая... Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш мову сваю. Так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі.. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!".

А як ён звяртаўся да народа, тлумачачы што такое Беларусь! "Не вялікая, не малая, не чырвоная, не чорная яна была, а белая, чыстая: нікога не біла, не падбівала. Толькі баранілася... Можа хто спытае: гдзе ж цяпер Беларусь? Там братцы яна, гдзе наша мова жывець..."

Цётка (Алаіза Пашкевіч) нагадвала сваім нашчадкам: "Бедны той, хто апрача грошай, апрача багацця, каторае пры першым ня-шчасці зчэзне дазвання, не мае скарбаў вечных - скарбаў душы. Такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць ад нас не здолее, гэта любоў да бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы..."

Творчыя людзі - асобы, якія кінутыя на зямлю, як зерне ў раллю, заўсёды лічацца пасланцамі ад Бога. Ім ужо пры нараджэнні Бог надае загад, каб тыя павучалі астатніх дабру, каб шанавалі ўсё створанае ім. У першую чаргу - гэта тыя асобы, якіх лёс звязаў з творчым пісьмом: паэты і пісьменнікі. Ды не здарма гучыць з Бібліі (Евангелле ад Іаана): "На пачатку было Слова, і слова было ў Бога, і Слова было Бог...". За гэта і трымаюцца сапраўдныя майстры Божага Беларускага Слова.

Максім Танк у вершы "Родная мова" пісаў што яна створана з "легенд і казак", выткана з "гора і радасці" народа, верыць што яна не згіне і не скарыцца чужынцу, але зноў "прашуміць вясновым дажджом", "зазвініць у хаце ", "усміхнецца вуснамі дзіцяці". Пімен Панчанка ў вершы "Беларуская мова" пера-лічыў усе асаблівасці мовы: жытнёвая, ільняная, сялянская, старажытная, славянская, светлая, вобразная, вольная, пявучая. Рыгор Барадулін у вершы "Беларуская мова" напомніў, што

Беларускае слова ад Бога.

Слову нашаму Бог дапамог.

Хто не любіць яго, ад тога

Назаўсёды адвернецца Бог.

Пералічваць можна бясконца ўсе тыя залатыя Божыя словы - запаветы змагароў беларускага роднага слова. Безумоўна, калі паэт з'яўляецца сапраўдным беларускім сынам роднай зямлі, то ў першую чаргу яго хвалюе тэма адраджэння роднай мовы і любоў да Радзімы. Дзякуючы гэтым дзеячам, мова яшчэ жыве, дыхае, плача ад пакутаў, якія не зразумела па якой прычыне адрасаваны менавіта ёй і па сённяшні час. Размаўляць на чужой мове, не ведаючы сваю, грамадзяніну Беларусі павінна быць сорамна, не культурна. Тое ж самае, як нехта сказаў, ці мог бы гэты чалавек карыстацца чужой зубной шчоткай. Ці ўзяць у рот чужы недаедзены цукерак? Напэўна не змог бы.

Цяпер нават па тэлебачанні, у газетах як рэспубліканскіх (акрамя грамадска-палітычнай "Звязды"), так і раённых рэдка пачуеш і прачытаеш мілагучнае роднае слова. Ды яшчэ праблема: не ўдзяляецца месца для літаратурных старонак. А калі ўсё ж штосьці і надрукуюць, то ў мізэрнай колькасці, па-іншаму можна сказаць, прабачце, "на агрызку" - у месцы менш даступным для чытача. У кіёсках "Белдзярждруку" на паліцах выстаўлены цэлыя стосы рускамоўных выданняў, беларускія чамусьці завалены пад імі і таксама ў мізэрных колькасцях. Спытаўся аднойчы ў адным з іх, ці ёсць у продажы часопіс "Маладосць", "ЛіМ", і "Наша слова". А адтуль мне з'едліва адказалі на чужой замежнай мове: "Такой периодики я не знаю вообще. Да и никто и не читает, наверное, такого глупства. Не видала я здесь такого никогда и никто никогда не спрашивал ещё про эти издания. Вы - первый". Так і хацелася адказаць, што сапраўднае "глупства" і займае ўсе гэтыя паліцы, якія перапоўненыя "моднай" крымі-нальнай і інтымнай "периодикой", што кідаецца ў вочы нават дзецям з першай старонкі (вокладкі) на фоне голай жанчыны. І гэта не "глупства" напэўна адказала б яна: "Это сейчас модно. Ведь сейчас двадцать первый век".

Цяпер сучаснасць выбірае лёгкае, простае, даступнае Моладзі не цікавае інтымнае беларускае, як напрыклад, верш Пятруся Броўкі "Пахне чабор", ім лепш прачытаць адразу зразумелае і ўбачыць тое што падразумеваецца ў гэтым сэнсе ў рускамоўных выданнях, так як у тым жа "ЛіМе", "Маладосці", "Полымі" ці ў "Нашым слове" такога ніколі не заўважыш.

Хтосьці можа сказаць, што ніхто нікому не забараняе жыць па-свойму, і што на гэтым жыццё не прыпыніцца. А ці магчыма так жыць, калі бачыш вакол, побач толькі адных "за-межных" жыхароў, якія нарадзіліся тут, у Беларусі і не ведаюць ніякіх традыцый продкаў. Няўжо не цікавы тыя святы, абрады, звычаі, не цікава і гісторыя, адкуль узяўся твой род? Дзеля чаго мы тут ёсць на гэтай зямлі? Могуць адка-заць так: "Няўжо ж жыцця тады не будзе?" А якое тады ўжо жыццё? Тады чалавек не жыве, а існуе.

Ушаноўваць мову, культуру. Кажуць, што гэта справа пісьменнікаў, гэтым яны за-рабляюць грошы. Не, гэта вялізнае памылковае вырашэнне. За пісьменніка ніхто не вучыцца. Ім становяцца, нараджаюцца. І нараджаюцца ад Бога і звычайна ў святы дзень. А грошы ці гана-рар - слёзы. Сапраўдны пісьменнік з душой беларуса піша не дзеля грошай, а каб выказаць набалелае ў душы, каб пакінуць у спадчыну тую часцінку свайго жыцця, гісторыі, будучаму пакаленню з надзеяй, што прыйдзе час - і вернецца тое забытае, і будзе шанавацца яно спакон вякоў, пракладваючы шлях у добрым кірунку для належнага чалавечага стварэння.

Гэтым артыкулам я не хачу падацца прамоўцам, выступоўцам ды яшчэ больш узнёсла патрыётам ці святаром. (Хаця хто яго ведае!) Я - просты, шчыры, сапраўдны беларус. У мяне дзве веры: вера ў Бога і вера ў Божае Беларускае Слова. Я - беларускі католік. Я - дзіця дваццаць першага стагоддзя. Думаю, гэты артыкул, які, спадзяюся, будзе прачытаны хоць некалькімі чытачамі, адкрые перад імі новы сапраўдны шлях у прастору светлай і адвечнай беларускай праўды.

Слова ў абарону роднай мовы

Крыкнуць хочацца: "Даволі!

Мову родную таптаць!"

Ды няўжо ніхто ніколі

Не сумее вам сказаць:

"А навошта ж так балюча

Зневажаць яе і ганіць?"

Мова ж песняю гаючай

Ашчаслівіць, не падмане.

Мова - бы вада з крыніцы,

Паспрабуйце прыгубіць.

Ёю можна наталіцца

І навечна палюбіць.

Алесь Хітрун з Ліды, студэнт завочнага аддзялення факультэта беларускай філалогіі 1 курса Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.


Мовазнаўчы досвед

Адымёнавы і адыменны. «Рад прозвішчаў у нашай мове мае адыменнае пахо-джанне - утвораны ад ўласных асабовых імён: Кандратовіч - ад Кандрат, Платонаў ад Платон, Клімук ад Клім... »

У гэтым тэксце слова адыменнае (паходжанне) мае неадэкватнае значэнне. Тлумачальныя беларускія слоўнікі падаюць яго з іншым значэннем: «Адыменны. У мова-знаўстве: утвораны ад назоўніка або пры-метніка. Адыменны дзеяслоў » (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. 1966, с. 49). Адыменны - пазычанне з расейскай мовы, дзе яно ад аналітычнай назвы (з першым кампанентам имя ) имя прилагательное, имя существительное -> именная часть речи -> именной. Пра гэта сведчыць і згаданы слоўнік (ТСБЛМ), дзе ў артыкуле «Імя» (с.255) не падаюцца вытворныя ад асновы гэтага слова (у іншых выпадках яны ёсць).

Да таго ж, слоўнікавы артыкул беларус-кага слоўніка цалкам супадае з расейскім: «Отымённый. В языкознании: образованный от нмени существительного или прилагательного. Отименный глагол » (С.Н.Ожегов. Словарь русского языка. Москва, 1982, с.428).

Для назваў прозвішчаў (і іншых утварэнняў) ад уласных асабовых імёнаў адэкватная назва (тэрмін) адымёнавыя, г.зн. дэрываты ад імёнаў. Калі апісваюцца розныя сваім паходжаннем (утварэннем) прозвішчы, то сярод іх вылучаюцца побач з іншымі разрадамі (напрыклад, адапелятыўнымі - утворанымі ад апелятываў - няўласных назваў) і адымёнавыя - дэрываты ад уласных асабовых імёнаў: Васілевіч, Васілюк, Васіленя ад Васіль , Якубовіч, Якубеня, Якубцэвіч ад Якуб . На жаль, у нашых слоўніках такога натуральнага ўтварэння - адымёнавы - няма, хоць яно павінна быць для перадачы адпаведнай рэаліі, паняцця.


Цукравіца і цукровы дыябет. У слоўніках падаецца цукровы дыябет - «хвароба, якая характарызуецца павелічэннем цукру ў крыві і мачы». Калькаванне рас. сахарный диабет.

У жывой народнай мове бытуе аднаслоўная беларуская назва гэтай хваробы - цукравіца . Вось тэкст Вольгі Іпатавай з выкарыстаннем гэтай лексемы: «Прайшлі каля шпіталя, у якім памёр ягоны сын Алесь і ён (Кастусь Акула) расказаў пра тое, што ў час прыступу цукравіцы ў сына разгубленая жонка не разабралася, што адбываецца, і замест таго, каб выклікаць цяжка хвораму сыну - дыябетчыку «Хуткую», напаіла яго гарачай гарбатай з цукрам, што яшчэ больш справа-кавала прыступ» (Наша слова. 2008. №6. 6 лютага).

Цукравіца - натуральнае аднаслоўнае найменне ад цукровая хвароба , утварэнне з суфіксам -іц-а . У гутарковым маўленні сустракаецца і ўтварэнне з суфіксам -к-а : цукроўка - па аналогіі з іншымі найменнямі хваробаў: чырвонка (краснуха), свінка ды пад.

Аднак нарматыўным трэба прызнаць слова з суфіксам -іц-а цукравіца , параўн. сукравіца (утварэнне ад кроў: су-крав-іца ). Да таго ж, слова цукроўка мае замацаванае ў слоўніках іншае значэнне. «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» (Т.5. Кн.2., с.254) і яго аднакнігавае перавыданне (ТСБЛМ, с.733) фіксуюць слова як назву гатунку летняй грушы і яе салодкіх пладоў. У «Беларуска-расійскім слоўніку» М.Байкова і С.Некрашэвіча (Менск, 1926, с.339) яно мае больш шырокае значэнне: «Цукроўка, ж. - сладкая яблоня, груша».

«Беларуска-рускі слоўнік» (1989, т.2, с. 680) кваліфікуе яго наступным чынам: «Цук-роўка, ж (сорт летних сладких яблок, груш) медовка». У жывой народнай мове слова цукроўка таксама выступае назвай не толькі грушы (і яе пладоў), але і яблыні (і пладоў), што, на жаль, праігнаравана тлумачальнымі слоўнікамі. У жывым расейскамоўным маўленні (на рынку) амаль не пачуеш слова медовка , а толькі сладкие яблоки (и груши) . Або такія плады называюцца па-беларуску - «цукровки» .

Такім чынам, беларусы маюць два словы з коранем цукр- з сваім адметным значэннем: цукравіца - 'цукровая хвароба' (дыябет) і цукроўка -'гатунак садавіны: летнія салодкія яблыкі і грушы'. На жаль, слоўнікі фіксуюць толькі адно з іх - цукроўка .

Павел Сцяцко


Нацыст № 3 - Рудольф Гес

(Гісторыка-дакументальнае эсэ)

У красавіку - ліпені 1918 года ў Баку існавала Савецкая рэспубліка (Бакінская камуна), якую ўзначальваў С.Г. Шаўмян. У час актывізацыі ваенных дзеянняў у Закаўказзі з боку Турцыі і Англіі Бакінская камуна пала, 26 бакінскіх камісараў былі арыштаваны, вывезены з горада Баку і ў глухім бязлюдным месцы на беразе Каспійскага мора 20 верасня 1918 года расстраляны эсэрамі і англійскімі інтэрвентамі ў Закаспіі. 27-м бакінскім камісарам быў А.І. Мікаян, але ён застаўся ў жывых. Паводле яго ўспамінаў, ён схаваўся пад перакуленую лодку (?), утапіўся ў марскі прыбярэжны пясок і так застаўся жывым. А як ён туды трапіў?! А можа ён падказаў, дзе шукаць бакінскіх камісараў узамен на сваё жыццё? А по-тым паглядзець, паназіраць "из укромного места" чым усё закончыцца?

21 студзеня 1924 года дваюрадны брат Г.І. Гурджыева скульптар С. Меркулаў зрабіў пасмяротную маску У.І. Леніна. Яна была прызнана лепшай за іншыя. Ён зняў 300 масак самых вядомых людзей свету, у тым ліку і Максіма Горкага.

У СССР да Вялікай Айчыннай вайны было створана падпольнае "Единое трудовое братство". У яго ўвайшлі супрацоўнікі АГПУ, НКУС і іншых структур. Яны ўсе былі ў хуткім часе выкрыты і расстраляны.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны Г.І. Гурджыеў жыў у Францыі. I І.В.Сталін, і Л.П.Берыя добра ведалі, што прамы сведка іх жыцця да Кастрычніцкай рэвалюцыі і пасля яе Г.І. Гурджыеў жыве за мяжою. Ён выдаў кнігу пад назваю "Лентрохасатин". Сталін уважліва прачытаў яе і знайшоў шмат цікавага. Але Г.І. Гурджыеў не ўсё напісаў і шмат чаго ў кнізе пераказаў на эзопавай мове. Невыпадкова, што летам 1948 года ён трапіў у аварыю, але цудам застаўся ў жывых.

14 кастрычніка 1949 года ён хутка ехаў на машыне (быў вялікі ліхач-кіроўца, галаўны боль французскай паліцыі) і ўрэзаўся ў дрэва. 29 кастрычніка 1949 года Г.І. Гуджыеў памёр у амерыканскім шпіталі ў Францыі, з загадкавымі словамі на вуснах: "Я оставил вас в затрудни-тельном положении!"

Г.І. Гуджыеў пакінуў у няведанні І.В. Сталіна і Л.П. Берыю, а ці можа яны дапамаглі - ухілілі яго са свайго светлага шляху да камунізму.

Рыхтуючы р;аздзел у гэты артыкул, мною выкарыстаны тэлефільм "Гітлер, Сталін і Гурджыеў", паказаны па каналу "Россия" ў 9 гадзін 15 хвілін 24 красавіка 2007 года.

Рудольф Гес на Нюрнбергскім працэсе

8 траўня 1945 года фашысцкі ўрад Германіі, які ўзначаліў пасля смерці 30 красавіка 1945 года Адольфа Гітлера грос-адмірал Карл Дзёніц, атрымаў прадпісанне ад саюзнікаў неадкладна накіраваць урадавую дэлегацыю ў прыгарад Берліна Карлсхорст для падпісання акта пра без-агаворачную капітуляцыю нямецка-фашысцкіх узброеных сілаў.

Безагаворачная капітуляцыя азначае прызнанне поўнага разгрому і перадачу пе-раможцу ўсяго ўзбраення і тэхнікі ў якасці трафеяў, а асабовага складу ў якасці палонных. У хуткім часе генерал-фельдмаршал, начальнік штаба вярхоўнага камандавання Германіі Вільгельм Кейтэль, адмірал флоту Германіі Фрыдэбург, генерал-палкоўнік авіяцыі Штумпф прыбываюць на берлінскі аэрадром Тэмпельгоф. Картэж машын, на якіх прадстаўнікі саюзных краін і ўрадавая дэлегацыя Германіі Дзёніца накіроўваецца ў Карлсхорст, дзе будзе падпісаны акт аб безагаворачнай капітуляцыі Германіі.

Вялікая зала двухпавярховага будынка сталовай ваенна-інжынернага вучылішча. За сталом прэзідыюма нрадстаўнік Вярхоўнага га-лоўнакамандавання Чырвонай Арміі, Маршал Савецкага Са-юза Г.К. Жукаў, прадстаўнік Вярхоўнага камандавання экспедыцыйных сілаў саюзнікаў галоўны маршал авіяцыі Вялікабрытаніі Тэдэр, камандуючы стратэгічнымі паветранымі сіламі ЗША генерал Спаатэ, Галоўнакамандуючы французскай арміяй генерап Дэлатр дэ Тасіньі. Тут жа карэспадэнты тэлеграфных агенцтваў, газет, радыёкампаній, фатографы, якія імкнуцца зазняць гэты гістарычны момант заканчэння Другой Сусветнай вайны ў Еўропе.

У залу ўваходзіць нямецкая дэлегацыя. В. Кейтэль, Фрыдэбург і Штумпф у суправаджэнні 12 членаў дэле-гацыі, маршыруюць да стала і прад'яўляюць свае паўнамоцтвы.

Зачытваецца тэкст акта аб безагаворачнай капітуляцыі: "Мы, нижеподписавшиеся, действуя от имени Германского Верховного Командования, соглашаемся на безоговороч-ную капитуляцию всех наших вооруженных сил на суше, на море и в воздухе, а также всех сил, находящихся в настоящее время под немецким командованием - Верховному Главнокомандованию Красной: Армии и одновременно Верховному Командованию союзных экспедиционных сил" (газета "Правда", 9 мая 1945 года).

В. Кейтэль кідае на стол маршальскі жэзл і выцягвае рукі па швах. Ад імя герман-скага вярхоўнага камандавання Кейтэль, Фрыдэнбург і Штумпф падпісваюць акт аб безагаворачнай капітуляцыі нямецка-фашысцкіх узброеных сіл. Кейтэль спрабуе нешта гаварыць, але на яго ніхто не звяртае ўвагі. Акт аб безагаворачнай капітуляцыі падпісаны.

Нямецкую дэлегацыю пад вартай выводзяць з залы. Гадзіннік паказвае дзве хвіліны першага: акт аб безагаворачнай капітуляцыі фашысцкай Германіі ўжо ўступіў у сілу. Другая Сусветная вайна ў Еўропе закончылася.

9 траўня 1945 года (з-за розніцы ў часавых паясах) СССР святкаваў Дзень Пера-могі. На падставе Акта аб безагаворачнай капітуляцыі нямецка-фашысцкія войскі пачалі здаваць зброю. 3 9 па 17 траўня ў палон было ўзята 1390978 салдат і афіцэраў і 101 генерал. 23 траўня фашысцкі ўрад Германіі, які ўзначальваў Дзёніц, быў арыштаваны. Улада ў Германіі перайшла да акупацыйных дзяржаў - СССР, ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі. Фашысцкая Германія была разгромлена.Чырвоная Армія, якая ўнесла вырашальны ўклад у разгром фашысцкай Германіі, пазбавіла свет ад фашысцкай чумы.

Пасля заканчэння Другой Сусветнай вайны ў горадзе Нюрнберг (Германія) пачаўся сусветна вядомы Нюрнбергскі працэс - судовы працэс над групай галоўных нацысцкіх ваенных злачынцаў. Працэс цягнуўся з 20 лістапада 1945 года па 1 кастрычніка 1946 года.

Горад Нюрнберг для правядзення суда над галоўнымі германскімі ваеннымі злачынцамі Трэцяга Рэйха быў выбраны невыпадкова. У гэтым горадзе зарадзіўся нямецкі фашызм, у ім А.Гітлер і яго саўдзельнікі праводзілі з'езды НСДАП. Міжнародны Ваенны Трыбунал тут падвёў рысу пад гітлераўскім фашызмам, асудзіўшы чалавеканенавісніцкую сутнасць фашызму, жудасныя злачынствы нацыстаў у акупаваных краінах супраць чала-вецтва і міру на зямлі.

Міжнародны Ваенны Трыбунал быў створаны 8 жніўня 1945 года Лонданскім пагадненнем паміж СССР, ЗША, Вялікабрытаніяй і Францыяй, да якога пазней далучыліся яшчэ 19 дзяржаў. Ад СССР у склад Міжнароднага Ваеннага Трыбунала ўвайшлі І.Ц. Нікітчанка і А.Ф. Валчкоў. Галоўным абвінаваўцам ад СССР выступаў Р.А. Рудэнка, яго намеснікамі і памочнікамі былі Ю.В. Пакроўскі, Н.Д. Зора, М.Ю. Рагінскі, Л.М. Смірноў, Л.Р. Шэйнін. Была яшчэ вялікая група перакладчыкаў і тэхнічных работнікаў.

Пад суд бьші аддадзены 24 ваенныя кіраўнікі фашысцкай Германіі: Г. Герынг, Р. Гес, I. фон Рыбентроп, В. Кейтэль, Р. Лей (атрымаўшы копію абвінаваўчага акта на рукі, скончыў жыццё самагубствам у турэмнай камеры), Э. Кальтэнбрунэр, А. Розенберг, Г. Франк, В. Фрык, Ю. Штрэйхер, Ф. Функ, К. Дзёніц, Э. Рэдэр, Б. фон Шырах, Ф. Заўкель, А. Ёдаль, М. Борман (яго судзілі завочна), Ф. фон Папен, А. Зейс-Інкварт, А. Шпеер, К. фон Нейрат, Г. Фрычэ, Г. Круп (быў прызнаны невылечна хворым, справа аб ім спачатку была прыпынена, а пазней спынена ў сувязі з яго смерцю).

Паводзіны на судзе Р. Геса ніяк не вязаліся з яго знешнім воблікам. Рослы, ат-летычна складзены, з цяжкім поглядам глыбока пасаджаных вачэй, ён то прыкідваўся душэўнахворым і дэманстратыўна спрабаваў пакончыць з сабой, то спасылаўся на поўную згубу памяці. Па патрабаванні суда медыкі абследавалі Р. Геса і зрабілі выснову, што яго дзеянні носяць "сознательно-намеренный симулятивный характер". Пасля такога медыцынскага заключэння Р. Гесу нічога не заставалася, як адмовіцца ад сваёй жа версіі аб "умопомрачении".

(Працяг у наступным нумары.)

Анатоль Валахановіч, пісьменнік, журналіст, гісторык, краязнаўца

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX