Папярэдняя старонка: 2008

№ 29 (868) 


Дадана: 19-03-2020,
Крыніца: pawet.net.



№ 29 (868) 16 ЛІПЕНЯ 2008 г.


Помнік Альгерду Абуховічу ў Старых Дарогах

На мінулым тыдні ў Музеі выяўленчага мастацтва "Фонд Анатоля Белага" ўстаноўлены гаральеф Альгерда Абуховіча (скульптар Уладзімір Мелехаў). Гаральеф быў адліты некалькі гадоў назад з мэтай утаноўкі ў г. Слуцку. Але слуцкія ўлады не спадобіліся парупіцца пра ўстаноўку помніка славутаму земляку. Таму і заняў Альгерд Абуховіч месца ў Старых Дарогах побач з Францішкам Багушэвічам.

Урачыстае адкрыццё спланавана на 1-е верасня.

Альгерд Абуховіч (псеўданім Граф Бандынэлі, 6.8.1840- 22.8 1898) беларускі пісьменнік, удзельнік паўстання 1863-64 гг.. Вучыўся ў Слуцкай гімназіі. Быў сасланы ў Сібір. Пасля ссылкі, страціўшы маёнткі, займаўся ў Слуцку рэпетытарствам, стварыў гурток беларуска моладзі.


ІДЫШ - БЕЛАРУСКІ СЛОЎНІК

У менскім выдавецтве "Медысонт" выйшаў ілюстраваны ідышбеларускі слоўнік, складзены адмыслоўцам у вобласці мовы ідыш і рэстаўратарам Аляксандрам Астравухам.

У інтэрвію БЕЛАПАН ён паведаміў, што ў 928-старонкавае выданне, аддрукаванае накладм 1 тыс. асобнікаў, уключана каля 25 тыс. слоўнікавых артыкулаў і 50 тыс. слоў. У кнігу ўвайшла ідышская фразеалогія з яе прыказкамі і прымаўкамі, пажаданнямі і прывітаннямі, дражнілкамі і праклёнамі, загадкамі і скорагаворкамі, каламбурамі, цытатамі з габрэйскіх песень, анекдотаў і літаратурных твораў. Пры складанні кнігі А. Астравух выкарыстаў мноства слоўнікаў, якія выходзілі ў розных краінах свету ў XIX-XX стагоддзях. Спонсарам выдання, аддрукаванага на дыхтоўнай паперы, выступіў расійскі прадпрымальнік Андрэй Гарбенка.

Кнігу, над якой А. Астравух працаваў 10 гадоў, складальнік прысвяціў памяці сваіх настаўнікаў: Соф'і Рохкінд, якая напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны выдала ў Менску разам з Г. Шкляром ідышрускі слоўнік на 20 тыс. слоў, загадчыцы бібліятэкі Менскага аб'яднання габрэйскай культуры імя Ізі Харыка Дзіны Харык, габрэйскага паэта Гірша Рэлеса, а таксама тэатральнага і музычнага дзеяча Майсея Свірноўскага. "Мэтай кнігі было сабраць разам пад адной вокладкай усё самае лепшае ў ідышы, той габрэйскі скарб, які злы лёс раскідаў па розных краінах, мовам і друкаваных выданнях. Я пастараўся знайсці і перакласці на беларускую мову паўнакроўную лексіку даваеннага габрэйскага мястэчка: рэлігійную і прастанародную, літаратурную і дыялектную, жартаўлівую і сур'ёзную, іранічную і з'едлівую, ласкавую і грубіянскую, з праклёнамі і грубіянскімі лаянкамі", - гаворыцца ў аўтарскай прадмове да кнігі.

Яна з'яўляецца другім выданнем такога роду ў гісторыі краіны і самым аб'ёмным. Першы ідышбеларускі слоўнік на 8 тыс. слоў, складзены Самуілам Плаўнікам (Змітраком Бядулям) і Н. Рубінштэйнам, выйшаў у 1932 годзе. "У габрэйскім сектары Беларускай акадэміі навук у 1920-1930е гады была сабраная велізарная картатэка на 100 тыс. слоў, аднак яна загінула ў гады вайны", - адзначыў А.Астравух.

Ён вывучае мову ідыш з 1984 года. У 2004 годзе скончыў Віленскі габрэйскі інстытута Віленскага ўніверсітэта (Літва). Зараз А. Астравух працуе над стварэннем ідыш-рускага слоўніка.

Марат ГАРАВЫ, БелаПАН


Беларуская мова і царква (да пачатку ХХ ст.)

Адной з адметных рысаў у існаванні нацыі з'яўляецца мова. Яшчэ ў пачатку ХХ ст. Вацлаў Ластоўскі нагадаў афарызм: "Народ жыве датуль, пакуль жыве яго мова, без народнай мовы няма народу". Зразумела, што гэты афарызм не ахоплівае ўсе каштоўнасці, якія ўтвараюць нацыю, напрыклад, пытанні дзяржаўнасці, нацыянальнай палітыкіунутранай і знешняй, нацыянальнай адукацыі ды іншыя. Аднак нацыянальная мова застаецца адной з фундаментальных каштоўнасцяў, якая складае неабходныя ўмовы для існавання і развіцця нацыі. Беларусам гэта добра вядома на сваім уласным гістарычным досведзе за апошнія стагоддзі. Наш досвед нападак на беларускую мову і спробы яе знішчэння з боку царскіх уладаў, савецкіх і постсавецкіх правадыроў паказвае ўсю неабходнасць змагання за родную мову ва ўсіх галінах культуры і грамадскіх дачыненняў.

Паранейшаму надзённым з'яўляецца і праблема суадносінаў беларускай мовы і царкоўнага жыцця. Беларусы і тут маюць багаты досвед. Гэтае пытанне разглядалася нашымі грамадскімі і рэлігійнымі дзеячамі, якія прыйшлі да высновы аб неабходнасці беларусізацыі царквы не толькі з пункту гледжання нацыянальных і грамадскіх адносін, але і з тэалагічнацаркоўнага пункту гледжання. У свой час, у 1929 г. ксёндз Адам Станкевіч у Вільні выдаў працу "Родная мова ў святынях", у якой даў гістарычны агляд ужывання беларускай мовы ў цэрквах на Беларусі. У 20-х гг. ХХ ст. гэтую тэму разглядалі і іншыя даследчыкі. Яна застаецца актуальнай і цяпер. Мы спынімся на гісторыі каталіцкай, уніяцкай і пратэстанцкіх цэркваў.

Праз увесь час існавання Уніяцкай царквы на Беларусі (1596-1839 гг.) беларуская мова ў рэлігійным жыцці была роўнапраўнай з царкоўна-славянскай. З цягам часу яна займала ўсё большае месца ў багаслужэнні. Навучанне, малітвы, усе рэлігійнае жыццё, акрамя літургіі, адбывалася на беларускай мове. Уніяцкая царква карысталася тады, як, дарэчы, і цяпер, беларускай мовай як роднай. Царкоўная літаратура, у тым ліку палемічная ў першай палове ХУІІ ст., таксама выдавалася пабеларуску і кірыліцаю. Аднак ад канца ХУІІ ст., у сувязі з поспехамі Контррэфармацыі і ў выніку гвалтоўнага пераследу каталіцкіх і уніяцкіх святароў падчас часовага захопу Беларусі войскамі цара Аляксея Міхайлавіча з усімі наступствамі беларуская мова, было, заняпала. Аднак і ў гэты час яна ўжывалася ў царкоўным жыцці.

З канца ХУІІ ст. Уніяцкая царква выдавала катэхізіс на беларускай мове лацінскімі літарамі. Ужо ў першай палове ХІХ ст. святары працягвалі весці частку царкоўнай багаслужбы на беларускай мове, ці як пісаў луцкі уніяцкі епіскап і адміністратар Полацкай архіепархіі Якуб АкелаМартушэвіч у 1824 г. да святароў, каб яны "ў навучанні парафіянаў сваіх веру хрыстовую падмацоўвалі словам Божым, гаворачы зразумелай мовай" .

У школах пры ўніяцкіх цэрквах і манастырах навучанне ўвогуле вялося на беларускай мове. Адукацыю там атрымлівалі не толькі дзеці мяшчан і сялян, але і шляхты.

Вялікае значэнне меў пераклад на тагачасную беларускую мову Бібліі - Францішкам Скарынам што стварыла традыцыю ўжывання беларускай мовы ў царкоўным жыцці.

Ужываў беларускую мову і Каталіцкі касцёл. Ад другой паловы ХУІ ст. у Беларусі з'явіліся езуіты, якія таксама карысталіся беларускай мовай у навучанні ў сваіх калегіюмах. Гэтае пытанне ў ХІХ ст.ст. вывучылі Ю. Лукашэвіч і К.В. Харламповіч. Але Каталіцкі касцёл ужываў беларускю мову і ў царкоўным жыцці. Так, у 1682 г. віленскі біскуп Мікалай Стэфан Пац загадаў у нядзелі і святы тлумачыць Евангелле і выкладаць катэхізіс "папростаму". Тое ж самае ў 1742 г. загадаў віленскі біскуп Зянковіч, што і прыняў дыяцэзіяльны сінод - гаварыць да народу навукі ў народнай мове. Нагадаю, што Віленская дыяцэзія (біскупства) ахоплівала амаль усю Беларусь (за выключэння Берасця), бо Жамойція мела сваю дыяцэзію. У 1774 г. езуіты ў Полацку (ужо далучаным да Расіі) выдалі "Кантычку, або набожныя песні ў полацкім нарэччы".

Рэфармацыя, якая ўскалыхнула беларускае грамадства ў ХУІ стагоддзі, за кароткі перыяд свайго ўздзеяння на культуру і светапогляд людзей у Беларусі ахапіла толькі верхавіну грамадства, уплывовую частку магнатаў і шляхты, частку гараджан, але зусім не закранула сялян. Большасць дзеячаў Рэфармацыі прынесла ў Беларусь дасягненні тагачаснай еўрапейскай культуры і звычайна карысталася лацінскай і польскай мовамі. Аднак асобныя яе дзеячы, звяртаючыся да "простых людзей", ужывалі і беларускую мову. Так, Сымон Будны выдаў у 1562 г. "Катэхізіс гэта значыць старадаўняя хрысціянская навука, сабраная ў пытаннях і адказах са Святога Пісання для простых людзей мовы беларускай", выдадзены нанава ў Менску ў 2005 г. у сучаснай беларускай мове.

У Слуцку ў 1624 г. была адчынена кальвінісцкая гімназія (слуцкая галіна Радзівілаў была кальвінісцкай), у якой таксама вывучалася і беларуская мова. Адначасова з гімназіяй была адчынена і школа, у якой вучылі бясплатна дзяцей слуцкіх мяшчан мовам, у тым ліку беларускай. Лепшыя вучні пасля трох гадоў навучання ў школе паступалі ў гімназію.

У ХІХ ст. на Беларусі, якая знаходзілас ў складзе Расійскай імперыі, царскім урадам узмоцнена праводзілася палітыка русіфікацыі. Уніяцкая царква была ліквідаваная. Руская праваслаўная царква выкарыстоўвалася царызмам як адна з галоўных прылад у русіфікацыі краю. Нават багаслужэнні ў Каталіцкім касцёле загадвалі праводзіць на рускай мове.

І толькі падчас уздыму беларускага нацыянальнага руху на пачатку ХХ ст. вызначыліся сваёй беларускай самасвядомасцю каталіцкія святары, выхадцы з Беларусі, якія скончылі Віленскую духоўную семінарыю і РымскаКаталіцкую духоўную акадэмію ў Пецярбургу. Гэта Адам Станкевіч, Казімір Стаповіч, Антон Шышка, Станіслаў Глякоўскі, Язэп Германовіч, Фабіян Абрантовіч, Вінцэнты Гадлеўскі ды іншыя у 1913-1915 гг. у Вільні выдаваўся беларускі каталіцкі часопіс "Беларус" і рэлігійныя кніжкі на беларускай мове.

Некаторыя з ксяндзоў у Віленскай і Гарадзенскай губернях пачалі прамаўляць казанні на беларускай мове.

Такім чынам, вяртанне святароў да роднай мовы праяўляся разам з развіццём адражэнцкага руху. Усё гэта спрыяла збліжэнне царквы і народа ва ўмовах наступных падзейімперыялістычнай вайны і рэвалюцыі.

Анатоль Грыцкевіч


Тры гады без Паэта

Яшчэ ўчора я не любіла і не разумела творчасць Анатоля Сыса, дзівілася са знаёмых, што зачараваныя ягонай паэзіяй. Калі ж набывала зборнік "Лён", выдадзены ўжо пасля смерці паэта, то не таму, што імкнулася дакра-нуцца да святое паэзіі вядомага і таленавітага творцы, папросту маю традыцыю-звычку: кожны раз, калі бываю на розных літаратурных імпрэзах, заходжу ў кнігарні, на сядзібу ці ў ТБМ, набываю (калі маю грошы) што-небудзь з нашых сучасных пісьменнікаў. Набыла зборнік Сыса, прачытала колькі дзесяткаў вершаў і - закінула кнігу да іншых сучаснікаў.

Не паважала Сысову творчасць і таму, што ў свой час прачытала ў Arche (2005 года № 4) некалькі эсэ - А. Глобуса, А. Бязлепкінай і А. Аркуша, у якіх пра Сыса пісалі дужа непры-вабна (за выключэннем А. Аркуша).

Але прайшоў час. Я даведалася больш пра нашу і сусветную літаратуру, пачала асэнсоўваць свет па-іншаму, перастала падпа-даць пад уплыў чужых меркаванняў і поглядаў. І таму, разгарнуўшы нядаўна зборнік Сыса і пачаўшы чытаць вершы розных гадоў, я зірнула на яго паэзію абсалютна іншымі вачыма:

На твары шчацінне, як пожня жытнёвая,

вочы - праталіны мутнай вады...

- Мілы сынок мой, пачні жыццё новае,

грэх блазнаваць у Хрыстовы гады.


- Мама, я рады б - як пчолы на ліпень,

Музы лятуць на хмяльнога мяне.

Жыць без паэзіі - гэта ж пагібель!

Жыць без віна? Гэта ж смерць удвайне...


Ці яшчэ:

Я ведаю.

Я ў карты прагуляны

зайздроснымі паэтамі.

Малю,

калі заб'еце - не смакчыце з раны

барвовую паэзію маю.

І раптам пасля гэтых і іншых радкоў я зразумела і палюбіла Сыса. Чытаючы словы "прагуляны зайздроснымі паэтамі", я адразу ўзгадала пра эсэ і перачытала тое-сёе наноў. І ў мяне забалела сэрца ад злых і несправядлівых слоў. Напрыклад, Глобус называе сябе сябрам Сыса, але ніводнага сапраўды добрага слова пра паэта не піша. Затое заканчвае эсэ словамі пера-жывання за свой зламаны зуб. Такім чынам Глобус нібы спрабуе сказаць нам:"Чаго пера-жываць, што Сыс памёр? Я ж жывы!" Так мог напісаць толькі незычлівец і канкурэнт, што, дарэчы, ускосна пацвярджае эсэ А. Аркуша, дзе аўтар распавядае пра вечныя спрэчкі і бойкі між двума паэтамі - Сысом і Глобусам. Эсэ А. Аркуша, на маю думку, самае аб'ектыўнае з усіх трох.

Але што б там ні было, мы не маем права судзіць, тым больш - асуджаць творцу, бо Сыс - дзіцёнак. Сыс - паэт, які радуецца, як малы, таму, што піша тое, што падабаецца людзям. Ён поўніцца шчасцем стваральніцтва, якім, як вядома, цешацца толькі багі.

Яму трэба было адчуць да сябе любоў і ўвагу людзей, хаця б нямнога (бо Сыс разумеў,- чым далей, тым лепш - што любіць яго вельмі складана, і таму любоў тая, я ўпэўнена, цанілася б ім яшчэ вышэй), і Сыс аддаваў бы людзям яшчэ больш, чым маглі б даць яму.

І хаця на твары яго шчацінне, але ён малы і наіўны, ён чакае ад свету пяшчоты і любові, якія можа падарыць толькі маці. Ён - паэт. Ён - Сыс!

Юлія Бажок.


Як гэта было

Вакол постаці Кастуся Каліноўскага

У гэтым годзе 2 лютага споўнілася 170 гадоў з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага і 145 гадоў з пачатку студзеньскага паўстання 1863 года ў Беларусі. Але грамадскасць краіны адзначыла гэтыя падзеі даволі сціпла. За выняткам некалькіх публікацый у незалежных газетах і рэтраспектыўнай мастацкай выставы на сядзібе БНФ, спехам сабранай з напісаных раней твораў мастакоў суполкі "Пагоня", нічога нельга і прыпомніць. Ці прытаміліся, ці рашылі, што такія не вельмі юбілейныя даты не варта шырока адзначаць. У Інстытуце гісторыі і літаратуры НАН Беларусі нават не захацелі праводзіць ні навуковых пасяджэнняў, ні чытанняў, ні навуковых канферэн-цый, прысвечаных такім знакамітым падзеям ў гісторыі нашай краіны і нашага змагання. Мабыць вырашылі, што пара зноў, як у сталінска-брэжнеўскія часы, пераглядзець ролю паўстання 1863 года ў Беларусі і тое значэнне, якое адыграў у ім Кастусь Каліноўскі, і абвясціць, што гэта была прапольская авантура, накіраваная супраць Расіі, а К.Каліноўскі найболей яркі прадстаўнік ідэй аддзялення Беларусі ад Расіі. А куды ж нам без матухны-Расіі дзецца?

Але мая памяць захоўвае падзеі іншага грамадзянскага ўзору, калі нацыянальна-свядомая грамада рабіла ўсе намаганні, каб хоць нейкім чынам адзначыць гэтыя даты ў жыцці свайго народа, будзіць яго, вярнуць яму гістарычную памяць, каб усе мы адчулі сябе нашчадкамі герояў-паўстанцаў 1863 года. Гэта было па тым часе небяспечна, можна было паплаціцца не толькі працай, але ўсім тым, што было нажыта і напрацавана, навекі трапіць у няміласць да ўладаў, стаць ізгоем у савецка-саўковым грамадстве.

Памяць і дзённікавыя запісы клуба "Спадчына", які паўстаў у сакавіку 1884 года, вяртаюць мяне да тых, ужо гістарычных часоў.

22 студзеня 1986 года, з нагоды студзеньскага паўстання 1863 года ў Беларусі, на пасяджэнне клуба "Спадчына" быў запрошаны пісьменнік, гісторык літаратуры і даследчык дзейнасці Кастуся Каліноўскага Генадзь Васільевіч Кісялёў.

Пасяджэнне клуба адбывалася ў сутарэнні па вул. Мендзялеева, 3, ва ўтульнай зале-музеі, сярод твораў выяўленчага мастацтва, дзе шмат карцін прысвячалася падзеям 1863 года, а таксама знаходзіліся партрэты К.Каліноўскага. На пасяджэнні прысутнічала звыш 50 чалавек. Прыводжу дзённікавы запіс:

"У сувязі з набліжэннем 150-годдзя з дня нараджэння К.Каліноўскага і 125-годдзя паўстання 1863 года былі зададзены пытанні наступнага зместу: а) ушанаванне памяці К. Каліноўскага; б) стварэнне музея героям паўстання 1863 года; в) перавыданне прац К. Каліноўскага. Пасля было прынята рашэнне звярнуцца да вышэйшых партыйных і савецкіх уладаў са зваротам аб ушанаванні 150-х угодкаў з дня нараджэння К. Каліноўскага і 125-годдзя з пачатку паўстання 1863 года ў Беларусі. Так як ахвотнікаў напісаць такі зварот сярод 50 чалавек не аказалася, то ініцыятар гэтай прапановы ўзяўся сам напісаць яго і прадставіць на абмеркаванне на наступным пасяджэнні."

Вось наступны дзённікавы запіс:

"5 лютага 1986 г. а 19.00 гадзіне. Сустрэча з прафесарам права Іосіфам Аляксандравічам Юхо. Прысутнічала звыш 50 чалавек. Тэма выступлення: "Раннякласа-выя аб'яднанні на тэрыторыі Беларусі і Кіеўскай Русі. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага".

Усе паведамленні былі выслуханы з вялікай цікавасцю, былі зададзены шматлікія пытанні, на якія дакладчык даў грунтоўныя адказы. Пасля было зачытана пісьмо да партыйных органаў аб ушанаванні памяці К.Каліноўскага і ўдзельнікаў паўстання 1863 г."

Старшыня клуба зачытаў зварот да партыйных і савецкіх уладаў, які ён падрыхтаваў. Зварот быў ухвалены ўсімі прысутнымі. Былі зроблены некаторыя заўвагі, але, галоўнае, аднагалосна было прынята рашэнне, што зварот трэба канчаткова падрыхтаваць, надрукаваць і на наступным пасяджэнні клуба ўсім калектыўна падпісаць.

19 лютага 1986 г. адбылося чарговае пасяджэнне клуба "Спадчына". Зала-музей клуба была паўнюткая. На пасяджэнні выступаў вядомы гісторык культуры Генадзь Аляксандравіч Каханоўскі з навуковым дакладам на тэму: "Калекцыі культурных каштоўнасцяў у Беларусі ў ХІХ ст. (Радзівілы, Тышкевічы, Жыркевіч, Плятэр, Кіркор, Іван Луцкевіч і інш. Іх лёс, праблема вяртання, пошукаў)".

Зноў звяртаюся да дзённікавага запісу:

"Затым гаворка зайшла аб пісьме ў розныя ін-станцыі з нагоды падрыхтоўкі да святкавання 150-годдзя з дня нараджэння К. Каліноўскага і 125-годдзя з пачатку паўстання 1863 г. у Беларусі. Абмеркаванне ішло доўга, было многа супярэчлівых думак і прапаноў, але ўсе пагадзіліся на такі ліст. Завяршылася ўсё гэта падпі-саннем 16-ці лістоў-зваротаў (кожны ліст на 9 старонках). Пры падліку аказалася, што адзін ліст недзе "прапаў".

Вось такі сціслы запіс у дзённіку. Але колькі было драматызму ў тых спрэчках, якія разгарнуліся вакол ужо падрыхтаванага, надрукаванага, папярэдне ўжо ўзгодненага ліста-зварота. Цяпер я разумею, што многія проста пабаяліся самага адказнага моманту - падпісання звароту. Да гэтага часу яны не выдавалі сваёй боязні і можа спадзяваліся, што такі зварот і не з'явіцца, а калі ўсё ж ён з'явіўся, то пачалі шукаць зачэпкі, каб перарабіць яго, дакладней, адцягнуць яго падпісанне на нейкі іншы час. А калі, дзякуючы рашучасці многіх сяброў клуба, гэтае замаруджванне ім не ўдалося ажыццявіць, то некаторыя ўдзельнікі вечарыны па нейкай надуманай прычыне адмовілія падпісаць зварот. Я ведаю, што гэта было праяўленне мімалётнай чалавечай слабасці-боязні, аб якой я ўзгадваў на пачатку гэтых успамінаў. Я не называю іх прозвішчы, тым больш, што многія з іх пасля ўвайшлі ў кіраўніцтва БНФ і там праявілі сябе сапраўднымі змагарамі. Але гэта было пазней, калі тысячы і, нават, дзесяткі тысяч шараговых удзельнікаў праявілі сябе героямі.

Усе лісты-звароты былі пакладзены ў канверты, і я асабіста разнёс іх па тых уста-новах, да якіх мы звярталіся.

Якія ж практычныя вынікі меў наш зварот да вышэйшых партыйных і са-вецкіх уладаў і іншых арганізацый? На працягу многіх гадоў я адчуваў гэты ўплыў. Ён быў, але быў дваякім.

Па-першае, адабралі памяшканне ў клуба "Спад-чына" і хацелі яго проста прычыніць. Але не ўдалося, таму што ён быў даволі бая-здольным і жывучым.

Па-другое, былі вынікі даволі суцяшальныя. Наш зварот, праўда, у даволі скарочаным варыянце, пад загалоўкам "Напярэдадні слаўнага юбілею" надрукавала газета "Літаратура і мастацтва" у № 39 (3345) ад 26 верасня 1986г. у рубрыцы "Ліст у рэдакцыю" і нават паставіла маё прозвішча, хаця пад лістом падпісалася каля 50 чалавек, але мой подпіс быў першым. Вось і вырашылі не паказваць калектыўнасці звароту.

Акрамя таго ўлады далі дазвол на выданне шэрагу кніг і дакументаў пра К. Каліноў-скага і паўстанне 1863 г. Так што і мне ўдалося выдаць у 1988 г. дзве кнігі пра Кастуся Каліноўскага, два альбомы-каталогі з рэпрадукцыямі мастацкіх твораў пра паўстанне, К. Каліноўскага і яго паплечнікаў, надрукаваць пра гэтыя падзеі шэраг артыкулаў у шматлікіх газетах, часопісах "Беларусь" і "Роднае слова". Мне аднаму з першых пашчасціла арганізаваць у Менску і Магілёве з творў асабістай калекцыі некалькі мастацкіх выставаў, прысвечаных падзеям 1863 г. і Кастусю Каліноўскаму. Грандыёзную выставу ў Палацы мастацтваў змог разгарнуць Беларускі саюз мастакоў.

Той нацыянальна-патрыятычны ўздым, які панаваў у тыя гады, цяжка пераацаніць. Творчая інтэлігенцыя, якая ўвесь час адчувала сябе прыніжанай, прыдушанай, зацюканай, на вачах станавілася духоўна распрыгнечанай. У часопісе "Маладосць" з'явіліся, нават, публікацыі адаптаванай газеты "Мужыцкая праўда" і "Лісты з-пад шыбеніцы". І гэта пасля доўгіх гадоў маўчання і ўтойвання, забаронаў і рэпрэсій. Я памятаю, як мяне "выхоўваў" адзін даволі "прагрэсіўны" пісьменнік, кіраўнік Беларускага фонду культуры за тое, што ў кнізе, выдадзенай пад шапкай гэтай установы і на яе грошы, я асмеліўся падаць толькі самыя цікавыя вытрымкі з усіх 7 нумароў "Мужыц-кай праўды" і "Лістоў з-пад шыбеніцы". Справа нават дайшла да майго астракізму, які закончыўся хутка прымірэннем.

Але публікацыя ў "Маладосці" літаратурнай спадчыны К. Каліноўскага пакінула асабіста для мяне прыкры ўспамін. Справа ў тым, што працуючы над адной з кніг пра тыя падзеі, я вырашыў азнаёміцца з першакрыніцамі. У Нацыянальнай бібліятэцы замовіў камплект "Мужыцкай праўды" і "Ліст з-пад шыбеніцы". Доўга і настойліва займаўся адаптацыяй тэкста з лацінкі на кірыліцу і пасля выдрукаваў яго на пішучай машынцы. Я зразумеў, якое духоўнае і літаратурна-культурнае багацце ад нас доўгія гады хавалі бальшавікі. Я вырашыў знайсці нейкі спосаб, каб надрукаваць гэта ў газеце ці, лепей, у часопісе. З такой просьбай я звярнуўся да свайго прыяцеля Анатоля Клышкі. Ён працаваў тады ў часопісе "Полымя". А. Клышка згадзіў-ся мне дапамагчы. Ён пры мне патэлефанаваў Янку Сіпакову, які ў часопісе "Маладосць" працаваў загадчыкам літаратурнага аддзела, і па добраму сяброўству папрасіў яго сустрэцца са мной і надрукаваць мае матэрыялы. Янка Сіпакоў прыняў мяне і паабяцаў, што матэрыялы будуць надрукаваны пры першай магчымасці, пры гэтым спаслаўся, што ніколі і ні для каго не аказаў бы такую ласку, каб не сяброўская просьба Анатоля Клышкі. Радасць мая была вялікай, але занадта датэрміновай, бо калі ў "Маладосці" з'явіліся гэтыя публікацыі, то яны стаялі пад іншым прозвішчам. Я адразу звярнуўся да А. Клышкі. Ён не мог паверыць у такі непрыстойны ўчынак з боку свайго сябра, але калі пераканаўся, то толькі развёў рукамі. Праз пару дзён я быў у мастацкай майстэрні роднага брата таго літаратуразнаўца, пад прозвішчам якога былі надрукаваны гэтыя матэрыялы. На мальберце знаходзілася недапісаная карціна, здаецца, назва яе была "Пахаванне Уладзіміра Караткевіча". Сюжэт яе быў такі: паабапал стаяць самыя выбітныя дзеячы нашай гісторыі і культуры, а труну нябожчыка выносяць яго спадкаемцы - выбітныя літаратары нашага часу. І сярод іх у першых шэрагах ідзе Янка Сіпакоў. Усё было празрыста і зразумела, і ніякіх каментарыяў не спатрэбілася.

У 1988 г. у будынку выдавецтва "Энцыклапедыя" я праводзіў мастацкую выставу, прысвечаную Кастусю Каліноўскаму. Да гэтага часу ў мяне было ўжо выдадзена дзве кнігі і два альбомы-каталогі, прысвечаныя Кастусю Каліноўскаму, увасабленню яго вобраза ў літаратуры і мастацтве. Ужо было выдадзена шмат дакументальных матэрыялаў і кніг пра К.Каліноўскага і паўстанне 1863 года іншымі аўтарамі.

Я прапанаваў намесніку галоўнага рэдактара БелСЭ Аляксандру Лявонавічу Пет-рашкевічу паўдзельнічаць на дабрачыннай аснове ў падрых-тоўцы энцыклапедычнага даведніка пад умоўнай назвай "Кастусь Каліноўскі". Наву-ковых сіл для такога пачыну хапала, тым больш ўжо было назапашана шмат іканаграфічнага, мастацкага і літаратурнага матэрыялу.

Алесь Петрашкевіч асабіста пераканаўся ў такой магчымасці і прапанаваў мне зрабіць для пачатку слоўнік такога даведніка, паабяцаўшы, што пасля падключыць да гэтай справы і іншых навукоўцаў.

Я з вялікім энтузіязмам прыняўся за гэтую спра-ву. Давялося пераглядзець шмат літаратуры, ствараць картатэку на рэвалюцыянераў, удзельнікаў паўстання, пісьменнікаў, музыкантаў і мастакоў, якія ўвасаблялі вобраз К. Каліноўскага ў розных галінах творчасці, на тыя геаграфічныя мясціны, дзе адбываліся баі, сутычкі і выступленні насельніцтва супраць царскіх войскаў. Работы было шмат, і яна захоплівала, бо я спадзяваўся на яе выніковасць і вялікую патрэбу для Беларусі. Пасля некалькіх месяцаў працы я даведаўся, што ніхто з вядомых мне навукоўцаў у гэтым кірунку, як Генадзь Кісялёў, Вячаслаў Шалькевіч, Уладзімір Мархель, Мікалай Сташкевіч, нічога не ведаюць аб праекце падрыхтоўкі і стварэння энцыклапедычнага даведніка "Кастусь Каліноўскі".

Не хочацца верыць, што такія прапановы даволі аўтарытэтнага і паважанага выдавецкага і культуралагічнага дзеяча і пісьменніка былі нейкай забаўкай ці розы-грышам чалавека, які вельмі многа прапаноўваў і мог гэтыя прапановы ажыццяўляць. Я і цяпер перакананы, каб Алесь Петрашкевіч у тыя часы праявіў сапраўды сваю волю, аўтарытэт і здольнасці і стварыў дзеяздольны навуковы камітэт па выданні энцыклапе-дычнага даведніка "Кастусь Каліноўскі", Беларусь на сён-няшні дзень мела б неацэнны скарб - энцыклапедыю нашага змагання, энцыклапедыю пра нашых гераічных продкаў і нацыянальных герояў.

Пасля рэвалюцыйныя падзеі канца 80-х і пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя захапілі мяне і сяброў клуба "Спадчына", поўнасцю ўзялі ў свае абдымкі, з якіх мы не маглі доўга вырвацца. Перафразу-ючы выказванне аднаго класіка, можна сказаць, што лепш удзельнічаць у рэвалюцыйных падзеях, чым пісаць і заклікаць народ да нацыянальнай свя-домасці і імкнуцца раскрыць яму гістарычную праўду, бо народ, які паўстаў, ужо сама-дастаткова свядомы і абуджаны гістарычнай праўдай.

Калі-небудзь я хачу знайсці вольны час і выдрукаваць тыя матэрыялы, апісаць тыя падзеі, калі Беларусь упершыню адзначала вялікія даты сваёй гераічнай гісторыі - паўстанне 1863 года і юбілей-нараджэнне свайго славутага сына Кастуся Каліноўскага. Дзякуй Богу, што матэрыялы тых часоў я даволі пільна захоўваю ў сваім архіве.

Але аб лёсе нашага ліста-звароту ў ЦК КПБ я даведаўся значна пазней. 19 сакавіка 1992 года клуб "Спадчына" ладзіў вечар у Доме літаратара. На вечар быў запрошаны доктар гістарычных навук, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Сташкевіч Мікалай Стэфанавіч, былы вядучы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ. Тэма яго выступлення была: "25 сакавіка 1918 года ў жыцці беларускага народа". Сабралася звыш 50 чалавек. Выступленне было надзывчай цікавым, многія яго палажэнні гучалі ўпершыню. Напрыклад, аб законнасці акта стврэння БНР. Ізноў звяртаюся да дзённіка:

"Ён (М.Сташкевіч. - А.Б.) вельмі цікава раскрываў тайны цэкоўскага двара-куратніка, дзе вырашаліся нацыянальныя пытанні, дзе забаранялася ўсё і ўся, што належала да праблем нашай нацыянальнай гісторыі, што пралівала святло на наша нацыянальнае жыццё".

І вось М.Сташкевіч нагадвае, як яго выклікаў да сябе сакратар ЦК КПБ Кузьмін Аляксандр Трыфанавіч. Ён паказаў зварот сяброў клуба "Спадчына" і запытаў: "Што будзем рабіць? І што гэта за такі клуб "Спадчына"?". Міко-ла Стэфанавіч прачытаў зварот, ухваліў яго , сказаў, што ў ім шмат чаго цікавага, і параіў: "Давайце, Аляксандр Трыфанавіч, сапраўды нешта ажыццявім".

Пагадзіліся, што трэба выдаць матэрыялы і дакументы аб студзеньскім паўстанні 1863 года ў Беларусі пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Такую кнігу і ўзяўся напісаць Мікола Сташкевіч, і яна выйшла ў свет на рускай мове ў 1986 годзе.

Упершыню замест публічнага разгону, шальмавання і ўсчування, негалосна быў прыняты зварот клуба "Спадчына". Праўда, адказу мы не атрымалі ад партыйных і савецкіх органаў, але, як я ўжо зазначаў, што 26 верасня ў газеце "Літаратура і мастацтва" быў надрукаваны ў скарочаным варыянце наш зварот пад красамоўным назовам "Напярэдадні славутага юбілею".

Гэта была ўжо перамога, бо пасля гэтай публікацыі Саюз мастакоў мог прыняць рашэнне аб падрыхтоўцы да мастацкай выставы, прысвечанай слаўнаму юбілею, Таварыства "Веды" выдала некалькі кніг. Не засталося ўбаку і Таварыства аматараў кнігі. Выдавецтвы тасама разгарнулі сваю дзейнасць у гэтым кірунку, ды і другія творчыя саюзы маглі прыступаць да ажыццяўлення сваіх праектаў, звязаных з гэтым слаўным юбілеем.

Анатоль Белы.


Нацыст № 3 - Рудольф Гес

(Заканчэнне. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

I знешне, і ўнутрана нашы салдаты былі гатовы выехаць з Усходняга Берліна ў Заходні Берлін на ахову турмы Шпандаў і ахову вязняў у ёй - Рудольфа Геса, Бальдуара фон Шыраха і Альберта Шпеера, якія адбывалі пакаранне па 20 гадоў.

З сабой салдаты-ахоўнікі бралі прадукты харчавання на цэлы месяц - за аўтобусам ехала бартавая машына, дзе былі загружаны кансервы: тушонка - ялавічына, бараніна, свініна, гарохавая каша з мясам, італьянскія спагеці, савецкая лапша, мука, цукар, усялякія сухія кісялі, кампоты, хлеб, бульба і многае іншае. Усім, хто курыў, давалі пачкі цыгарэт "Беламорканал". Хто не курыў - штотыднёва атрымліваў 200 грамаў колатага цукру да гарбаты.

Усім было патлумачана, каб за месяц аховы нічога не здарылася з Рудольфам Гесам і яго "камрадамі". Вязні, дарэчы, былі стройнымі, пад-жарыстымі, дагледжанымі. I што толькі не рабіў на волі, да прыкладу ў свой час Герман Герынг, каб хоць крыху пахуднець, усё было дарэмна. I толькі седзячы ў камеры Ню-рнбергскай турмы, ён з го-рыччу канстантаваў, што вельмі позна дабіўся свайго - у Нюрнбергу за 10 месяцаў ён пахуднеў аж на 30 кілаграмаў. Зрэшты не пры цапамозе ту-рэмнай камеры, як я думаю, ён марыў пахуднець і стаць больш стройным і элегантным. Вось вам і турма!

Кухарам у нас быў армянін. Гатаваў нам ежу добра, смачна. Але яго любімай стра-вай было прыгатаванне макаронаў па-флоцку. У гэтым ён быў сапраўдны майстар-мастак. Не шкадаваў ні кансерваў, ні макаронаў, ні прыправаў. Гэтая яго страва было сапраўды каралеўскай. Дабаўляў у макароны па-флоцку яшчэ свае каўказскія спецыі - пальчыкі абліжаш.

Нам было катэгарычна забаронена (класічная савецкая прапаганда і агітацыя, ідэалогія пераможцаў - ні слова з ворагам, "никакого общения") размаўляць з вязнямі, але людзі ёсць людзі... Часам мы іх тайна частавалі макаронамі па-флоцку. Яны з ахвотаю елі гэтую страву. Асабліва макароны па-флоцку хваліў Р. Гес.

Турма збіла з яго за столькі год адсідкі фанабэрыю, пыху, ганарлівасць, гене-ральства. Ён быў ціхі, спакойны, а ў каулі ў клетку і ў шэрым простым пінжаку быў падобны на нашага савецкага калгасніка не вельмі заможнага калгаса. Вось так. Гісторыя і паводзіны чалавека, які быў у гэтай Гісторыі нейкім невялікім вінцікам ці болцікам, ставіць яго на сваё месца, дае яму тую нішу, якую ён сваімі дзеяннямі заслужыў.

Для нас ён быў вязень: мы павінны былі яго пільна ахоўваць (я мяркую, што ён сам нават і не думаў адсюль уцякаць!), а можа да яго хацелі патрафіць і што-небудзь з ім зрабіць, як гэта ўсё ж здарылася ў жніўні 1987 года.

Ён адсядзеў у Англіі - быў інтэрнаваны англічанамі - 4 гады і ў нямецкай турме Шпандаў 42 гады.

Савецкі Саюз значна пазней быў не супраць яго выпусціць - стары, хворы, 93 гады, каму ён ужо быў небяспечны - лічу, што - нікому. Жыў 93 гады - сядзеў у турме 46 год. Дарэчы, вельмі дакладнаую характарыстыку даў яму расійскі гісторык В.Э. Маладзякоў: "Скормный и бесцветный трудяга Гесс прославился на весь мир донкихотским «прыжком» в Англию в разгар войны и вызвал сочувствне безнадежным, более чем полувековым (?) сидением в Шпандау, тем более, что никаких леденяіцнх душу преступлений за ним не числилось" (Несостоявшаяся ось: Берлин - Москва - Токио. М., 2004. С.90).

Ён быў "заключённым камеры № 7". Сядзелі спачатку ўсе гітлераўскія ваенныя злачынцы ў камерах турмы - потым, у каго кончыўся тэрмін турэмнага заняволення, выйшлі на волю, ці хто з іх быў памілаваны.

Да 1966 года ён застаўся адзін. У двары турмы яму пабудавалі драўляны домік - ён у ім жыў, спаў, еў. У яго не было графіка прагулак: гуляў па дворыку колькі хацеў, вясною (колькі было ягоньгс вёсен - 42!) разбіваў клумбы, садзіў кветкі, чытаў, пісаў. Яго рэгулярна наведваў доктар - слухаў, даваў лекі, ён сам сабе варыў нейкія адвары, піў іх. Дарэчы, каб хацеў забіць сябе, то свабодна мог бы гэта зрабіць, але ён хацеў жыць і пра смерць, як мне здавалася, і не думаў. Хацеў як мага больш пражыць!

I гэта яму ўдавалася!

Але ў жніўні 1987 года спынілася яго жыццё. Хто быў у гэтым вінаваты? Не дагледзелі, нехта ўвайшоў, нехта прабраўся ў турму... Гэта здарылася, калі ахову Р. Геса неслі амерыканцы.

Трэці чалавек у фашысцкай герархіі Трэцяга Рэйха і ахова з СССР - простыя савецкія салдаты ў вайсковай форме, якія яго ахоўваюць - былыя рабочыя, калгаснікі, студэнты, вучні, нават былі вайскоўцы - салдаты і сержанты з вышэйшай адукацыяй !

Ці не праўда, цікава!

Пасля 1987 года цвердзь-турма Шпандаў была капітальна адрамантавана і стала палітычным і культурным цэнтрам Берліна. Тут працуе музей гісторыі: ад-дзелы археалогіі, дзе экспануюцца знаходкі, знойдзеныя за вежай Юліюса XI - XVI стагоддзяў, каля 50 яўрэйскіх магіл з часоў Сярэднявечча. Гісторыя замка і цытадэлі ў дакументах і матэрыялах з даўніх часоў да нашых дзён размешчана ў каменданцкім доме. У залах цвердзі Шпандаў праходзяць выставы сусветнавя-домых мастакоў, такіх як Пабла Пікасо, Сальвадор Далі, Эрнэст Фукс, штогадовая выстава "Вясна мастацтва".

Творы маладых маста-коў размясціліся ў бастыёне каралеўскага прынца. Тут жа размешчана юнацкая школа мастацтна, якая рэгулярна прадсггаўляе мастацкія па-лотны сваіх вучняў.

У дворыку цытадэлі, з левага боку, не ў гістарычным ансамблі, размяшчаецца буды-нак, у якім у 1935 годзе праводзіліся доследы ў ваеннай лабараторыі ў мэтах абароны ад газу. Цяпер у гэтым будынку месціцца архіў.

У мастакоў, скульпта-раў, фатографаў, майстроў музычных інструментаў, гравіроўшчыкаў па шклу, рэстаўратараў і іканапісцаў у цытадэлі маюцца 4 свае атэлье і майстэрні. У цытадэл і месціцца прыватны музей Браўна Дзесігна і лялечны тэатр.

У цытадэлі Шпандаў ёсць італьянскія двары - 5 адрэстаўрыраваных купалаў (скляпенняў), якія займаюць плошчу ў 750 квадратных метраў на 600 чалавек. Тут для гасцей і наведвальнікаў прахедзяць шматлікія культурныя мерапрыемствы: паказы мод адзення, аўкцыёны, вяселлі, юбілеі, прэзентацыі фірм, калектыўныя святы, карпаратыўныя вечарынкі, дэгустацыі прадуктаў харчавання. У цытадэлі ёсць і палітычная зала на 240 месц, дзе праходзяць канферэнцыі, навуковыя чытанні і "знаменитые средневековые пиршества". Вось такія мае ўспаміны пра той цікавы і цяж-кі час, калі я пасля заканчэння Менскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.М. Горкага, і адпрацаваўшы дырэктарам школы адзін год, быў прызваны на вайсковую службу ў Савецкую Армію і трапіў служыць у ГСВГ - служыў у Эбэрсвальдэ ("Рабаінавы лес"), Алімішэндорфе ("Олімпійская вёска"), Берліне, аб'ездзіў шмат гарадоў ГДР, многа пабачыў і пачуў. I вось мае ўспаміны ляглі ў аснову гэтага гісторыка-дакументальнага эсэ, якія я нрапанаваў на суд чытачоў.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX