Папярэдняя старонка: 2009

№ 23 (914) 


Дадана: 19-03-2020,
Крыніца: pawet.net.



№ 23 (914) 10 ЧЭРВЕНЯ 2009 г.

175 гадоў з дня народзінаў Аляксандра Ельскага

ЕЛЬСКІ Аляксандр Карлавіч (літ. псеўд. Бацян з-над Пцічы, Літвін - грамадзянін; 16.6.1834, в. Дудзічы Ігуменскага пав. Менскай губ., цяпер у Пухавіцкім р-не - 10.9.1916), беларускі гісторык, этнограф, краязнавец, пісьменнік, перакладчык, публіцыст. Чл. Акадэміі ведаў у Кракаве (1892). Брат М.К. Ельскага. Схончыў Менскую гімназію (1852). Удзельнічаў у Крымскай вайне 1853-56. 3 1860-х г. жыў у Замосці (Пухавіцкі р-н), дзе ў 1864 стварыў літ.-краязнаўчы музей, у фондах якога было каля 20 тыс. аўтографаў і дакументаў, 7 тыс. кніг, больш за 1 тыс. гравюр, калекцыі карцін, манет і археал. знаходак. Пісаў на бел., польскай і рус. мовах. Гісторыі, этнафафіі, фальклору, мове і л-ры Беларусі прысвечаны працы Е. на польскай мове «Піва і варэнне піва ў нашык мінулым» (1883), «Заўвагі аб сялянскім пытанні» (1884), «Пра беларускую гаворку» (1885), «Слоўца пра матэрыялы для вывучэння беларускай гаворкі, этнаграфіі і літаратуры» (1886), «Адам Міцкевіч на Беларусі», «Напамін пра бібліятэку Юльяна Бергеля, пастара ў Слуцку» (абедзве 1890), «Беларуская літаратура і бібліяграфія» (1892), «Нарыс гісторыі мясцовай гаспадаркі ў супастаўленні з народнымі звычаямі ад першабытных да астатніх часоў» (т. 1-2, 1893-97), «Гістарычныя звесткі пра радзівілаўскую ткальню паясоў у Слуцку» (1893), «Нарыс звычаяў шляхты ў супастаўленні з эканомікай і доляй народу ў Польшчы і Літве» (т. 1-2, 1897-98), «Гістарычныя звесткі пра фабрыку шкла і аздобных люстэрак у радзівілаўскім Урэччы на Літве» (1899), «Згубны культ чужаземшчыны ў нас у святле айчыннай літаратуры» (1901), «Нарыс гісторыі Менскага біскупства» (1907) і інш. Напісаў каля 10 тыс. гіст.-краязн. артыкулаў для «Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў», «Вялікай усеагульнай ілюстраванай энцыклапедыі», у якіх апісаў мясцовасці многіх бел. паветаў. Першы біёграф і сябар В. Дуніна-Марціккевіча, ад якога прыняў частку архіва, перапісваўся з Ф. Багушэвічам і інш. бел. пісьменнікамі. Аўтар верша «Вінцуку Дуніну-Марцінкевічу, беларускаму паэту», дыдактычных вершаваных і празаічных гутарак на бел. мове ў духу асветніцтва і хрысціянскай маралі «Сынок» (1895), «Выбіраймася ў прочкі! Скарэй у Томск!», «Нашы перасяленцы» (абе-дзве 1896), «Слова аб праклятай гарэлцы...» (1900), «Гутарка аб тым, якая мае быць «Зямля і Воля» сельскаму народу» (1906). У іх асуджаў асобныя маральныя заганы тагачаснага грамадства, заклікаў да прыватных рэформ, рацыя-нальнага вядзення гаспадаркі, тлумачыў сац. няроўнасць. На бел. мову пераклаў 1-ю частку паэмы А.Міцкевіча «Пан Тадэвуш» (1893), асобныя яго вершы, кнігу польскага эканаміста Ю. Супінскага «Сем вечароў», перакладаў паэму А. Мальчэўскага «Марыя». Выдаў зб. «100 прыказак, загадак, прыдумак і гавэндаў для пажытку беларускага (крывіцкага) народа» (1908). Рукапісныя і кніжныя зборы Е. пасля яго смерці апынуліся ў Кракаве, Варшаве (фонд Прозараў і Ельскіх у Гал. архіве стараж. актаў), часткова - у Менску і Вільні.

У Беластоку моляцца за школьнікаў, якія вучацца па-беларуску

- Дай Божа, каб з гэтых дзяцей выраслі светлыя, добрыя людзі, каб на іх глядзелі іншыя і казалі "варта быць праваслаўным, варта быць беларусам", - гаварыў падчас малебна за дзяцей і моладзь, якая вывучае беларускую мову ў беластоцкіх школах, айцец Рыгор Місеюк.

У чацвер ў царкве Святога Юрыя ў Беластоку айцец Рыгор на просьбу бацькоў адслужыў па-беларуску малебен за дзяцей.

У царкве у час службы прысутнічала амаль дзве сотні людзей, большасць - гэта маладыя людзі і дзеці, якіх аб'яднала ў Беластоку адна ідэя - пазнаць свае вытокі, крыніцы сваей беларускасці, якая тут на Беласточчыне непарыўна звязана з праваслаўнай царквой.

Адметнасць малебня ў тым, што праводзіўся ён выключна па-беларуску, а такая падзея тут ў Беластоку здараецца рэдка, хаця, як адзначыў сам айцец Рыгор, колькасць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову, з года ў год расце і зараз дасягае ўжо двух сотняў.

Магчыма такая грамада і зацікаўленне падштурхне царкоўныя ўлады Беластока арганізаваць малітоўныя сустрэчы беларусам часцей - такія спадзяванні выказвалі прысутныя на малебне мо-ладзь, якая вывучае беларускую мову у Беластоку, і іх бацькі.

Валя Лаеўская. Фота Барбары Пякарска


За вялікія дасягненні ў развіцці польскай культуры

Старшыня Аб'яднання бацькоў, дзеці якіх вывучаюць беларускую мову - АББА Барбара Пякарская і настаўніца беларускай мовы Аліна Ваўранюк - узнагароджаныя медалямі "Заслужаны польскай культуры".

Узнагарода прызнана за вялікія дасягненні ў развіцці польскай культуры, асабліва ў спрыянні развіцця шматкультурнага дыялогу на Падлессі. Медалі ад імя міністра культуры і нацыянальнай спадчыны - Богдана Здраеўскага уручыў чалец маршалкоўскай управы Падлескага ваяводства - Мечыслаў Казімеж Башко.

Зараз у ваяводскім Асяродку анімацыі культуры праходзіць прэзентацыя творчасці дзяцей і моладзі якія вывучаюць беларускую мову ў Беластоку.

Радыё Рацыя.


З'езд беларусаў свету адбудзецца ў Менску

У чацвер, 4 траўня кіраўніцтва МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" атрымала вуснае паведамленне з Менгарвыканкаму пра прадстаўленне памяшкання для правядзення Пятага з'езду беларусаў свету. Згодна з ім, на 18-19 ліпеня 2009 года для правядзення з'езду могуць быць прадастаўлены ў арэнду актавая зала ДК Менскага трактарнага завода або зала Менскага міжнароднага адукацыйнага цэнтру (IBB). У той жа дзень увечары было праведзена пасяджэнне Управы МГА "ЗБС "Бацькаўшчына", на якім разам з інфармацыяй аб ходзе падрыхтоўкі да з'езду было агучана рашэнне Менгарвыканкаму. Прысутныя вызначылі прыярытэтным памяшканне Менскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра. Зала ДК Менскага трактарнага завода разглядаецца як запасны варыянт.

Нагадаем, што пачынаючы з лютага гэтага года МГА "ЗБС " Бацькаўшчына" даслала запыты ў 22 адміністрацыі ўстановаў сталіцы, у тым ліку і Менгарвыканкам, з просьбай прадставіць памяшканне для правядзення з'езду. 20 з іх пад рознымі нагодамі адказалі адмовай, пасля чаго кіраўніцтва арганізацыі пачало перамовы з прадстаўнікамі беларускай дыяспары суседніх краінаў аб правядзенні з'езду ў замежжы, а таксама арганізавала адпаведную інфармацыйную кампанію ў прэсе.

Такім чынам, паведамляем дэлегатам і гасцям, што Пяты з'езд беларусаў свету адбудзецца 18-19 ліпеня 2009 года ў Менску.

Прэсавая служба МГА "ЗБС "Бацькаўшчына".


СВЯТЛО, ЯКОЕ ЗАСТАЕЦЦА...

(Да 10-годдзя смерці Міколы Ганька)

... Вербніца ў Таронта выдалася халоднай і няветлай: моцны вецер роўна і метадычна астужваў усё новых і новых наведнікаў могілак " Pine Hills". А іх, наведвальнікаў, было шмат - акурат на гэты дзень прыпадаў каталіцкі Вялікдзень, людзі мелі ажно чатыры выходных дні і маглі прыбраць магілы блізкіх з іх збуцвелымі за зіму кветкамі і вянкамі, счарнелымі стужкамі ды свечкамі.

Мы - некалькі сябраў Згуртавання Беларусаў Канады - таксама пашчыравалі на магіле нашага земляка, выдатнага беларускага пісьменніка Кастуся Акулы, хаця за магілу можна было і не хвалявацца: неўзабаве адпаведныя службы возьмуцца за добраўпарадка-ванне могілак. Завязуць кветкі, выметуць дарожкі, прыбяруць смецце... Таму самотны выгляд навакольнага не надта бянтэжыў.

Аднак калі мы пайшлі на другі канец гэтых даўга-ватых могілак, каб наведаць магілу яшчэ аднаго выдатнага беларуса, які ляжыць тут, а менавіта Міколы Ганька, то, прайшоўшы масток праз ру-чай, здаля ўбачылі помнік, каля якога ярка гарэлі свечкі, і які выдзяляўся сярод іншых асаблівай дагледжанасцю і чыс-цінёй.

... Я была тут раней, яшчэ ў 2003 годзе. І яшчэ тады мне кінуўся ў вочы вельмі выразны і прафесійна зроблены партрэт на ружова-шэрым граніце. Яго зрабіў карэспандэнт нашай газеты "Культура" Генадзь Жынкоў у 1993 годзе, калі Мікола Ганько прыязджаў у Беларусь і прывёз для нашых хворых чарно-быльскіх дзяцей лекаў і медыкаментаў на некалькі мільёнаў даляраў. Іх сабралі тут, у Ка-надзе, але іх трэба было везці, размытняць, размяркоўваць разам з адпаведнымі службамі і прасачыць, наколькі выконваецца гэтае размеркаванне.

Пра гэты візіт Мікола Ганько пакінуў справаздачу - успаміны. Чытаць яе і сёння надзвычай цікава: людзі, іх характары, лёсы дзяцей і іх бацькоў - усё добрасумленна і таленавіта адлюстраваў Мікола Ганько, які, дарэчы, не быў прафесіяналам прыгожага пісьменства, а працаваў доўгія гады дарожным майстрам, а пасля менеджарам у будаўнічай фірме.

У яго было шмат і іншых здольнасцяў - прыгожы чысты голас (шмат гадоў ён спяваў у царкоўным хоры парафіі святога Кірылы Ту-раўскага і кіраваў ім), уменне граць на балайцы, талент абыходзіцца з людзьмі і аргані-зоўваць іх для грамадскай дзейнасці і сумеснай працы. Выдаваць газету - "Інфа ЗБК." Быць добрым сямейнікам і сябрам.

Але самы вялікі талент Міколы Ганька, на мой погляд, быў у простай і яснай выснове, на якой ён пабудаваў усё сваё жыццё - любіць Беларусь і служыць ёй. Жыццё склалася так, што рабіць гэта ён мог толькі ўдалечыні ад яе, і толькі на ніве грамадскай дзейнасці. Затое ў гэтую грамадскую дзейнасць ён укладаў усю душу і ўсе свае здольнасці арганізатара і публіцыста. Газета "Беларус" на яго смерць адгукнулася такімі словамі: "16 траўня ў Таронце спачыў адзін з найвыдатнейшых дзеячаў беларускай дыяспары ў Канадзе, шматгадовы старшыня Згуртаваньня Беларусаў Канады Мікола Ганько." Ён быў яшчэ і шматгадовым старшынём царкоўнай рады парафіі імя Кірылы Ту-раўскага, і радным БНР, і выдаўцом, і публіцыстам. Ягоная публіцыстычная спадчына, сабраная разам ў кнізе М. Ганько "Каб сведчылі пра Бе-ларусь", сама з'яўляецца сведчаннем значнасці ягонага ўкладу ў беларускую публіцыстыку замежжа. Постаць Міколы Ганька не страціла сваёй знач-насці і цяпер, праз 10 гадоў з дня ягонай смерці. Услед за Вінцэнтам і Раісай Жук-Грышкевічамі ён пакінуў нам неацэн-ныя старонкі ўдзельніка і арганізатара многіх падзей жыцця беларускай дыяспары ў Канадзе.

Жыццё склалася так, што ў 21 год ён змушаны быў пакінуць радзіму - брату Міхася Ганька, ачольніка Саюза беларускай моладзі, не было месца ў пасляваеннай савецкай Беларусі. НКВД "прамацала" ледзь не кожную душу, якая была пад акупацыяй. Як і на што павінны былі жыць людзі, якіх кінула ўлада, што абяцала ім бяспеку і абарону ад вайны ("врагу ни пяди мы не отдадим"), органы не цікавіла. Настаўнікі, паштальёны, тэле-графісты, перакладчыкі - усе яны патрапілі пад графу "супрацоўніцтва з акупантамі" і заплацілі за гэта, калі не жыццём, дык канцлагерамі. Нават немаўляты, падросшы, ужо неслі на сабе кляймо "жыцця пад акупацыяй" і павінны былі прызнавацца ў гэтым пры запаўненні кожнай анкеты...

Мікола Ганько апынуўся ў лагеры для перамешчаных асоб у Зальцбурзе (Аўстрыя), дзе пазнаёміўся з паэтам Алесем Салаўём і знаўцам беларускай літаратуры, магістрам Варшаўскага ўніверсітэта Алесем Грыцуком, які ў час вайны займаўся на Беласточчыне стварэннем беларускіх школ. Быў там і Уладзімір Дудзіцкі. Разам яны вырашылі выдаваць для беларусаў друкаваны орган, які аб'яднаў бы ўсіх патрыётаў. Да іх далучыліся А. Губерт і Оля Дуброўская - пазней яна стала жонкай А. Грыцука. Выпускаць газету "Зь Беларускага Жыцьця" было нялёгка, ды маладыя людзі з энтузіязмам пераадольвалі ўсе цяжкасці. Вось як піша пра гэта ў адным са сваіх артыкулаў Мікола Ганько: "Машынку нейкую дасталі, 1923 году, мая аднагодка. Ляп, ляп, ляп! Але нічога... Набілі матрыцы, першы нумар напісалі, фарбы трэба было набіваць рукой. Колькі там экземпляраў трэба было? Мабыць, 200: людзей многа было. Чатыры старонкі, папера благая, фарба адразу расплываецца, а як замнога, дык распаўзаецца. Усе такія задаволеныя: маем пісьменьнікаў, і нават друкара маем!"

Тады ж ён пачаў патроху пісаць і сам. Спачатку, на прыклад брата, стаў весці дзённік, першыя старонкі якога пазначаныя так: " Зальцбург, 1947." Любіў літаратуру з дзяцінства - нездарма вырастаў побач з братам - паэтам. Любоў да Слова засталася з ім на ўсё жыццё. У сваіх артыкулах часта ўзгадваў Скарыну, пісаў пра Кірылу Тураўскага. Цытаваў Купалу, Коласа, Багдановіча. Сваё разуменне значнасці літаратуры для развіцця нацыянальнай свядомасці найбольш поўна выклаў у сваім слове да беларускай моладзі 26 чэрвеня 1993 г., калі быў на Бацькаўшчыне:

"Вырастаючы ў таварыстве пісьменнікаў, паэтаў і гісторыкаў, я моцна палюбіў паэзію з Янкам Купалам на чале. Калі прыходзіла хандра, я звычайна браў творы Купалы або "Сымона-музыку" Коласа і чытаў. Гэта была мая маральная апора, з якой я браў сілу для далейшага жыцця...

Уся філасофія беларускай справы напісана ў творах беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Мне ніколі не было цікава шукаць нейкай ісціны па-за нашай ісцінай беларускай".

Характэрная дэталь: пакідаючы радзіму, хлопец , як самае дарагое для душы, узяў з сабой томік "Сымона-музыкі." Кніжку гэтую ён правёз па дарогах Польшчы, Нямеччыны, Аўстрыі. Яна была з ім, калі вадаплавам ехаў у далёкі і невядомы край - Канаду, упершыню ў жыцці перасякаючы акіян і з невыноснай горыччу ў сэрцы ўсведамляючы, што, мабыць, назаўсёды пакідае Беларусь. Апошнія старонкі пасляваен-нага дзённіка: "У 17.20 21.6.1948 вадаплаў "Сатурнія" выехаў з порту, маючы на барту каля 3000 пасажыраў-эмігрантаў. У тым ліку і я.

Бывай, Еўропа! Некалькі дзён падарожжа па Атлантычным акіяне - і будзем у Канадзе. Знаю, што перажыў на старой зямлі, знаю, як і нашто. Цяпер еду ў нязнаны свет, каб хіба нанова пачынаць жыць, але як? Бывай, Еўропа і мая дарагая Бацькаўшчына Беларусь!"

Адбыўшы двухгадовы кантракт на сельскагаспадарчай ферме, ён мог сам будаваць сваё новае жыццё. Можна было назаўсёды забыцца на мінулае, пазбавіцца горычы расчараванняў і нязноснага суму па бацьках, якіх засталіся без абодвух сыноў, па сцежках маленства, па ручаіне ў роднай вёсцы Калядзіна, што пад Маладэчнам. Забыцца на радзіму было прасцей, чымся ўпарта верыць ў яе будучыню і працаваць на яе. І што ён мог зрабіць - адзін, без радні і знаёмых, у чужамоўным асяроддзі?

Аднак любоў творыць цуды. Знайшліся землякі - такія ж хлопцы, вырваныя з карэннем з роднай глебы, але поўныя маладога аптымізму і ўпартасці - Міхась Пашкевіч, Кастусь Акула (Аляксандар Качан), Міхал Мацукевіч, Валянцін Навіцкі, якія вырашылі стварыць згуртаванне беларусаў у Канадзе. Чым яно павінна займацца? Перш за ўсё - заявіць пра сябе, лепей за ўсё нейкім друкаваным органам, каб сабраць тых, хто не хоча зракацца роднага і растварыцца ў новым свеце.

З лістапада 1948 года пачынае працаваць арганізацыя - з яе планамі на будучыню, з выданнем першай ў Канадзе беларускай газеты "Беларускі эмігрант". Яе адказным сакратом адразу ж робіцца Мікола Ганько. Справа з большага знаёмая - яшчэ з Аўстрыі. Цяпер ён і арганізуе падпіску, і вярстае газету, і піша для яе матэрыялы.

Думаецца, ў будучыні газета "Беларускі эмігрант" будзе пераведзеная ў электронны фармат, каб яе змаглі чытаць сучасныя беларускія даследчыкі. Цікавыя, непаўторныя факты з жыцця бела-русаў на чужыне робяць яе сапраўды ўнікальнай.

Газета сапраўды змагла сабраць вакол сябе многіх беларусаў, яна стала глытком вады для тых, хто раней адчуваў сябе адзінокім ў вялікай, невымерна далёкай краіне. Гэтыя людзі, якім, каб выжыць, давялося цяжка і многа працаваць, спачатку ледзь не па цэнтах збіралі грошы для набыцця свайго, уласнага Беларускага Дому - Дому, які ў сучаснай Беларусі ўсё яшчэ спрабуюць стварыць як духоўны сімвал яднання нацыі. Але тут, у Канадзе, беларусам быў патрэбны і рэальны дом, дзе яны маглі б збірацца, вырашаць свае справы і ладзіць свае святы. Дзе размяшчаўся б і храм - беларускі, нацыянальны, з роднай мовай, якая на радзіме тым часам усё болей заганялася ў свайго роду рэзервацыі.

Знішчыць яе дашчэнту, ператварыўшы Беларусь у першую " узорную", цалкам рускамоўную савецкую рэспубліку не далі і яны - з цягам часу гэтыя "новыя канадыйцы", як і эмігранты Амерыкі, Аўстраліі, Бельгіі, Францыі сталі выразнай палітычнай сілай, якая праз свае парламен-ты і ўрады прымушала савецкіх ідэолагаў адступаць; хаця і нехаця, але неяк клапаціцца аб нацыянальным іміджы Беларусі.

Беларускі грамадска - рэлігійны цэнтр у Таронта (спачатку на Дандас 1000, потым на Сан-Кларэнс Авеню 524) стаў сапраўдным Беларускім Домам. Тут штотыдзень ладзіліся царкоўныя службы, тут адзначаліся дарагія для сэрца кожнага свядомага беларуса даты - юбілеі Скарыны, Багдановіча, Купалы, Коласа, Цёткі. Тут сустракаліся маладыя людзі - і многія, многія шлюбныя пары вянчаў Міхал Мацукевіч, які, скончыўшы ўкраінскую духоўную семінарыю ў Вініпезе, стаў пастырам новай парафіі, а пасля першым ерархам Беларускай права-слаўнай царквы (БАПЦ) у Паўночнай Амерыцы.

Тут, у беларускім доме, пазнаёміўся з Марыяй Кулеш з вёскі Шчокаўшчына, што на Вілейшчыне, якая таксама эмігравала ў Канаду, і Мікола Ганько. Яна, як і ён, была з сялянскай праваслаўнай сям'і, што трывала трымалася на беларускіх нацыянальных традыцыях. Працавітая, разумная і разважлівая дзяўчына стала для Міколы Ганька не толькі каханай жонкай, але і сапраўдным духоўным апірышчам, дапамагаючы яму ва ўсіх ягоных справах.

Нездарма 15-годдзе іхняга сужонства сябры Згуртавання адзначылі як свята. Былі падарункі, былі шчырыя беларускія песні, ад якіх на вочы наварочваліся слёзы, бо кожны ведаў - дарогі на радзіму няма, яны тут, у Канадзе, сабраныя ў беларускай залі, і ёсць радзіма... Была і паэзія - добрая, шчырая, напісаная Кастусём Акулам, якога за прафесіянала радзіма прызнала толькі ў пачатку наступнага стагоддзя, калі Саюз беларускіх пісьменнікаў прыняў яго сваім ганаровым сябрам. Акула прысвяціў ім, маладым яшчэ, поўным сіл і энтузіязму, верш, назваўшы яго вельмі трапна -"Сейбіты":

Калі ў чырвеньскі вечар

Зязюля вам гады лічыла,

А вы цешыліся

кожным "ку-ку!"

І крычэлі:

"Яшчэ раз! Яшчэ раз!"

Ці думалі вы тады,

Дзе накукаваныя гады

Пражываць будзеце?


Калі хадзілі вы па родных гонях

За плугам ці па ягады,

Забаўляліся з малечай ў пікара

Ці песняй пры калаўроце

Насаложваліся,

Ці не варажылі вы тады

Пра шчасце?

І дзе яно,

І якое яно,

І калі - нарэшце

Да вас загляне...


Калі на ніве добра апрацаванай

Асачылі вы сейбіта, -

Павольнага, памяркоўнага,

Натхнёна-працавітага, -

Ці гадалі тады,

Што некалі

й самім давядзецца

Сейбітамі

добрага і адвечнага

Крочыць... на чужыне?

І што на чужыне

Зярняты роднага прарасці

Могуць,

А праросшы,

Успамагаць зняможаную,

Зняволеную Матку...

Пад вершам стаіць дата - 2 кастрычніка 1976 года, і Марыя Ганько ўспамінае гэты дзень з пачуццём радасці, што гэта- кветкі, віншаванні, сугучча душаў і думак, надзея на лепшае - БЫЛО, і адначасна з пачуццём незваротнасці Часу, які няспынна бяжыць наперад, не даючы нікому з жывых зазірнуць у будучае...

У тым будучым былі заўчасныя смерці сяброў, маладых хлопцаў, чые сэрцы не маглі змірыцца з тым, што ніколі ўжо не пабачаць любую Бацькаўшчыну, сваіх бацькоў і дарагія мясціны дзяцінства, былі непаразуменні паміж аднадумцамі (асабліва гэта тычыцца разнагалоссяў паміж прыхільнікамі БНР і БЦР, што забралі шмат энергіі і здароўя), суперніцтва паміж ерархамі Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (БАПЦ). Ды і проста людзі ёсць людзі. Асабліва ж калі паміж імі наўмысна сеюцца розныя чуткі, падаграецца недавер. Кім? Яны добра ведалі - кім, таму і праз гады насцярожана ставіліся да чужынцаў, якія спрабавалі ўцерціся ў арганізацыю і разваліць яе знутры. Бо эмігранты Канады і ЗША былі актыўнай палітычнай сілай, якая сачыла за ўсім, што робіцца на Бацькаўшчыне, і праз урады сваіх краін даводзіла да ведама факты парушэнняў правоў чалавека ў савецкай Беларусі, асабліва ж права на родную мову і культуру. Яны, якія жылі ў свабодным свеце, добра разумелі, што калі не будзе роднай мовы, значыць, згіне народ, ператворыцца ў прыдатак чужой дзяржавы і будзе адстойваць не свае ўласныя, а чужыя, часта варожыя для яго самога інтарэсы. Няспынныя клопаты эміграцыі, яе выступленні супраць шалёнай русіфікацыі на Беларусі давалі пэўныя вынікі: нават у часы, калі Мікіта Хрушчоў прадракаў, што Беларусь стане першай краінай "па-сапраўднаму савецкіх людзей", якія будуць гаварыць на адной, савецкай (г. зн. рускай) мове, у Беларусі не зачыніліся ўсе беларускія школы, не ўсё было выпалена і знішчана. Пазней якраз гэтыя ацалелыя парасткі і далі сілу і моц нацыянальнаму руху, які асабліва яскрава абазначыўся у канцы 80-х - па-чатку 90-х гадоў. Марыя і Мікола Ганькі пабачылі гэтыя парасткі, прыехаўшы ў Менск на Першы з'езд беларусаў свету пасля многіх гадоў спа-дзяванняў і надзей.

Яны прыехалі як прадстаўнікі Згуртавання Беларусаў Канады. Гэтая арганізацыя выжыла праз суровыя гады выпрабаванняў, і яны былі , калі можна так сказаць, той закваскай, якая трымала іншых, ядром, якое гуртавала і натхняла беларусаў Канады. Разам з іншымі, такімі ж яркімі і адданымі беларускай справе асобамі - Івонкай і Янкам Сурвілламі, Барысам і Людмілай Рагулямі, Раісай Жук-Грыш-кевіч, Кастусём Акулам, Міха-сём Мацукевічам (пазней першаерархам БАПЦ Уладыкам Мікалаем), Валянцінай Пашкевіч, Вольгай Грыцук, большасць з якіх аддалі грамадскай працы больш за пяцьдзесят гадоў жыцця, яны пабачылі, што Беларусь жыве. Гэта быў час вялікіх спадзяванняў і надзей, а таксама шкадавання, што многія з паплечнікаў і сяброў - такіх, як Аляксей Грыцук, Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Валер Навіцкі (Валянцін Новік), Лявон Карыба, Мікола Шуст і іншыя, не дажылі да спраўджвання сваёй мары - абвяшчэння незалежнасці Беларусі.

На гэтыя гады прыпадае большая частка публіцыстычнай спадчыны Міколы Ганька. Так, мы можам казаць пра ягоную публіцыстыку як пра з'яву ў літаратурна-мастацкім жыцці беларускай Канады.

Увогуле, гэтая тэма - літаратурна-мастацкае жыццё беларускай Канады - яшчэ чакае сваіх даследчыкаў. На сённяшні дзень якраз у Ка-надзе мы можам назіраць фенаменальную з'яву - жаночую плынь літаратуры і публіцыстыкі. Найперш варта ўзгадаць кнігу Раісы Жук-Грышкевіч, гэтага нястомнага летапісца і палымянай патрыёткі : "Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча" (1993 год). Дантыст па адукацыі, яна добра разумела сілу друкаванага Слова і зафікса-вала мноства фактаў і падзей пасляваеннага жыцця беларус-кай эміграцыі. Праз шмат гадоў выдалі ўспаміны пра сваіх мужоў - зачынальнікаў ЗБК - Міколу Ганька і Аляксея Грыцука іхнія жонкі і адначасна самі грамадскія дзяячкі Марыя Ганько і Вольга Грыцук. Нядаўна пабачыла свет кніга ўспамінаў старшыні БНР Івонкі Сурвілы, другую кнігу прозы і перакладаў выдала Ірына Варабей, а Зінаіда Гімпялевіч, пасля даследчыцкай працы пра Васіля Быкава на ангельскай мове, рыхтуе свой чарговы твор. Паказала сябе як таленавітая даследчыца і Марыя Паўліна Сурвіла з яе працай аб музычнай культуры беларусаў.

Што тычыць літаратуры мінулых дзесяцігоддзяў, то найперш узгадваецца творчасць Кастуся Акулы з яго фундаментальнай трылогіяй, кніга прафесара Янкі Садоўскага "Гісторыя беларусаў у Канадзе", а таксама творы Барыса Рагулі, які напісаў пра беларускае студэнцтва ў Лю-вэне.

Але вернемся да публіцыстыкі Міколы Ганька.

Ягоныя артыкулы розных гадоў даюць шырокую панараму беларускага жыцця ў Канадзе пачынаючы ад пер-шых крокаў маладых белару-саў, якія пасля Другой сусветнай вайны і вяртання бальшавіцкай улады на Беларусь прыехалі сюды па кантрактах і шукаюць магчымасці знайсці аднадумцаў, і да асэнсавання новай хвалі эмігрантаў, што хочуць будаваць сваю будучыню ў свабоднай краіне.

Напісаныя жывой, яркай мовай, па гарачых слядах тых ці іншых падзей, артыкулы гэтыя, упершыню сабраныя разам у кнізе "Каб сьведчылі пра Беларусь", і сёння чытаюцца з цікавасцю і тым хваляваннем, якое адчуваў сам Мікола Ганько. Узгадайма артыкул пра пахаванне Янкі Сурвілы - знанага беларускага дзеяча і заснавальніка беларускай радыёстанцыі ў Мадрыдзе, якога хавалі 7 чэрвеня 1997 году у Гул - французкай частцы Атавы. Бачыш гэты яскравы сонечны дзень, "больш прыгодны на летнік, чымся на паховіны", дамавіну перад алтаром касцёла, бел-чырвона -белы сцяг і кветкі, кветкі, а таксама людзей, што прыйшлі праводзіць у апошні шлях свайго сябра і калегу. З тым жа болем узгадвае Мікола Ганько і другога свайго аднадумца і сябра - Алеся Грыцука, з якім яшчэ ў Аўстрыі ствараў першую беларускую газету.

Роздумам пра тое "Хто мы ёсьць і кім мы будзем?" адметны артыкул пад аднайменнай назвай. Увогуле, М. Ганько паказвае сябе як аналітык, які з мудрай сялянскай дасціпнасцю апісвае людзей і праблемы, з якімі сутыкаецца ў сваёй дзейнасці старшыні Згуртавання Беларусаў у Канадзе. Таксама ён піша як шматгадовы старшыня парафіі імя св. К. Тураўскага, які рабіў даклады на розныя тэмы беларускага нацыянальнага жыцця, пра што сведчаць назвы артыкулаў: "Наш шлях да дзяржаўнасці", "Грамадскі боль", "На дзень памяці сьв. Кірылы Тураўскага", "Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква" і іншыя.

Да яго не аднойчы звярталіся людзі па тую ці іншую параду, і ён заўсёды ўнікаў у справу і як мог дапамагаў. Сп. І. Сурвілла ўзгадвае, як па першым часе яе абрання М. Ганько, тады ўжо смяротна хворы, хаця і не ведаў пра гэта, аказваў ёй духовую падтрымку, і як важна гэта было для яе. Ён жа ўзяўся даставіць у Беларусь лекі для чарнобыльскіх дзяцей, арганізацыяй якіх займаўся фонд, створаны з актыўным удзелам І. Сурвілы, і апісаў гэта ў дзённіку свайго падарожжа. Мы не можам ведаць, колькі дзіцячых жыццяў было выратавана дзякуючы гэтым дарагім і такім дэфіцытным для Беларусі як тады, так і цяпер лекам, але што яны сыгралі важную ролю для сотняў, а можа і тысячаў нашых дзетак, можам казаць з упэўненасцю - пра гэта сведчаць многія лісты падзякі.

... Паміраў ён тады, калі эйфарыя ад абвяшчэння беларускай дзяржаўнасці стала значна памяншацца, бо аднавіўся наступ на ўсё беларускае, а дзяржава стала пераследаваць беларускіх патрыётаў. Час ад часу выходзячы са шпіталю, Мікола Ганько піша прывітанне ХХІІІ сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі, дзе ёсць такія словы: "Сяння над Беларусьсю павісла цёмная хмара прывіду 1937 году". Так-сама ён падрыхтаваў і адправіў ад імя ЗБК ліст да амбасадара Рэспублікі Беларусь у Амерыцы М. Хвастова, дзе выказвае абурэнне з нагоды таго, што газеце "Наша Ніва" было вынесена папярэджанне за тое, што газета ўжывае правапіс, з якім не пагаджаюцца сённяшнія ўлады. Вось ягоныя словы: "Правапіс і граматыка, якія ўжываюць газеты, школы, пісьменства і "усе" установы ў Рэспубліцы Беларусь, ёсьць плёнам палітыкі генацыду беларускага народу, што як-раз пачынаўся ў 1930-х гг., калі быў выдадзены дэкрэт наркамату БССР ў справе замены беларускай граматыкі й пра-вапісу "эрзацам" беларускай мовы, і дасягнуў вышыні ў 1937-1940 гг."

Магчыма, якраз гэты пратэст, разам з іншымі, спыніў на той час, ажно да мінулага году, наступ на беларускі правапіс "Нашай Нівы" і ін-шых нешматлікіх нацыянальных выданняў. Можа, нам сёння не хапае такіх пратэстаў і такой адданасці беларускай нацыянальнай справе, якой гарэла сэрца палымянага патрыёта Міколы Ганька...

Дзесяць гадоў прайшло з дня ягонай смерці - а ягоныя словы жывуць, турбуюць, стукаюцца ў нашыя сэрцы.

Вольга Іпатава.

P.S. Марыя Ганько ў гонар памяці свайго мужа заснавала штогадовую літаратурную прэмію імя Міколы Ганька. Імя пераможцы будзе неўзабаве аб'яўлена.


ЭКСКУРСІЯ ЯК КІРУНАК ДЗЕЙНАСЦІ ТБМ

Важным аспектам дзейнасці Магілёўскага суполкі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны з'яўляецца арганізацыя разнастайных экскурсій, вандровак і падарожжаў.

Прадуманая арганізацыя і правядзенне экскурсій дазваляюць пашырыць кругагляд удзельнікаў вандровак, пазнаёміць іх з багаццямі гісторыка-культурнай спадчыны нашай краіны, помнікамі прыроды, месцамі, звязанымі з жыццём і дзейнасцю выдатных асоб Беларусі.

Трэба адзначыць, што ў апошнія гады ў нашай краіне пачынае актыўна развіваецца сфера турыстычных паслуг, што абумоўлена багацейшай гісторыка-культурнай спадчынай Беларусі, яе велізарнымі прыроднымі багаццямі. Нездарма 2009 год аб'яўлены Годам роднай зямлі. Усё гэта падкрэслівае важнасць правядзення краязнаўчых вандровак і экспедыцый.

Падарожжы могуць мець розную накіраванасць (краязнаўчыя, літаратурныя, прыродазнаўчыя і інш.), але найчасцей у межах адной вандроўкі спалучаюцца некалькі з вышэйпрыведзеных аспектаў.

Прывяду прыклад: у красавіку мы правялі экскурсію па маршруце Глуша - Старыя Дарогі - Завалочыцы - Бабруйск, у межах якой спалучыліся наведванне помнікаў архітэктуры (сядзіба ў Завалочыцах, цвердзь у Бабруйску), малой радзімы пісьменніка Алеся Адамовіча ў Глушы, прыватнага музея Анатоля Белага ў Старых Дарогах.

Зазначу, што пры арганізацыі экскурсій важна праяўляць творчы падыход. Напрыклад, карыстаючыся шматлікімі турыстычнымі даведнікамі, сецівам, мы самі распрацоўваем маршруты падарожжаў, рыхтуем тэматычныя буклеты для кожнага з удзельнікаў паездкі, паведамленні пра тую ці іншую мясціну альбо помнік. У час паездкі можна паказаць спецыяльна падабраны фільм краязнаўчай ці іншай накіраванасці, тэма-тычна звязаны з экскурсіяй. Пасля экскурсіі можна падрыхтаваць, напрыклад, фота-альбом альбо каляндар.

Не менш важным побач з прадуманай арганізацыяй падарожжаў з'яўляецца сістэ-матычнасць і паслядоўнасць у іх правядзенні. Неабходна, каб удзельнікі вандровак выразна ўсведамлялі мэты кожнай з экскурсій і лагічную сувязь з папярэднімі і наступнымі па-ездкамі, каб яны самі маглі прымаць удзел у абмеркаванні маршрутаў будучых падарож-жаў.

Летась Магілёўскае ТБМ здзейсніла шэраг адна- і шматдзённых вандровак па ўсёй Беларусі, падчас якіх мы наведалі дзесяткі найцікавейшых мясцін, пабачылі мноства самых разнастайных помнікаў… Распачаўся і сёлетні сезон падарожжаў. Улетку мы плануем правесці тры шматдзённыя падарожжы па Віцебшчыне, Меншчыне і Гомельшчыне - далучайцеся!

Напрыканцы выкажу думку, у справядлівасці якой я пераканаўся на працягу шматлікіх вандровак: Беларусь - гэта сапраўдная terra incognita, а таму з кожнай новай паездкай жадаю ўсім адкрываць яе нанова - і спасцігаць невычэрпныя багацці нашай неацэннай спадчыны.

Юрась Каласоўскі.


Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў чэрвені

Рак Вольга Рыгораўна Сярова Зося Юшкевіч Андрэй Андрэевіч Валошчык Лідзія Рыгораўна Біза Юльян Сцяпанавіч Капціловіч Іван Данільчык Зінаіда Пятроўна Харужая Вера Сакалова Ніна Дземідовіч Ганна Дубоўскі Валерый Леанідавіч Дуброўскі Валер Леанідавіч Красоціна Тамара Іванаўна Ігнатовіч Марыя Іосіфаўна Куніцкая Ганна Уладзімір. Барысава Сафія Міхайлаўна Цімафеева Ядвіга В. Салоха Надзея Акудовіч Валянцін Васільев. Чабатарэўскі Барыс Кухарчык Людміла Свізуноў Вячаслаў Паўловіч Анатоль Разжалавец Іван Міхайлоўская Данута Канст. Мароз Уладзімір Вікенцьевіч Марозава Людміла Уладзім. Сіліч Аляксандр Анатольевіч Бяласін Яўген Аляксандравіч Мархотка Леанід Андрэевіч Макарэвіч Іна Крол Аляксандр Уладзімір. Чарановіч Ніна Мікалаеўна Лаўрыновіч Алесь Сяргеевіч Філічонак Ларыса Цімошак Зінаіда Вячасл. Раманішка Вікторыя Уладз. Аляхновіч Ніна Паўлаўна Золаў Юры Георгіевіч Якаўлеў Юры Генадзевіч Мацюшэнка Ніна Мікалаеўна Жук Ігар Васільевіч Мароз Кацярына Мікалаеўна Таўгень Людвіка Станько Галіна Кудрашова Лілія Сянкевіч Святлана Анатол. Шаўцоў Генадзь Уладзімір. Макрыцкі Яраслаў Янавіч Славута Ніна Сакава Ніна Леанідаўна Анапрыенка Юры Белавусава Валянціна Валян. Разумава Галіна Уладзімір. Завадская Алена Аляксандр. Анацка Ганна Спасюк Рыгор Віктаравіч Шарман Аліна Кукуць Алена Аляксандр. Гашко Ірына Аляксееўна Іваноў Сяргей Канкоўская Святлана Краўчук Зміцер Машкала Іосіф Радзюк Валянціна Давыдчук Сяржук Кутас Святлана Комар Юры Мікалаевіч Кочман Тарэса Краўчук Ірына Парчынскі Яўген Пукель Алена Адамаўна Гайдук Ірына Эдуардаўна Бязмен Васіль Канстанцінавіч Кавалеўская Наталля Леанід. Грышко Людміла Ролік Міхаіл Міхайлавіч Галіч Аляксей Эдуардавіч Варонік Святлана Аркадз. Шандроха Нона Эдмундаўна Лендзянкоў Ігар Салаўёва Людміла Мікал Туровіч Ірына Уладзіміраўна Трацяк Дзмітры Вітальевіч Рабчэня Тацяна Васільеўна Грыгор'ева Ірына Людвіг. Глушко Аляксей Віктаравіч Кісляк Васіль Сяргеевіч Свірко Наталля Сінкевіч Ірына Тадэвушаўна Манкевіч Таццяна Пятроўна Палянскі Андрэй Валер'евіч Трухан Л. Разжалавец Сяргей Юркевіч Сяргей Іванавіч Старавойтава Надзея Асмыковіч Міхась Мікал. Сідляр Андрэй Дробыш Вадзім Міхайлавіч Васілевіч Наталля Мікал. Абужынская Ганна Аляксан. Яшкіна Надзея Алегаўна Баеў Дзмітры Уладзіміравіч Радэнка Кацярына Уладзімір. Сямашка Ала Уладзіміраўна Каўко Зміцер Жамойда Алена Сакун Алена Васільеўна Лабаты Алег Анатольевіч Ільіна Анастасія Аляксандр. Сільнова Ніна Малашчанка Аляксей Юр'ев. Куляшоў Дзмітры Віктаравіч Вайтовіч Сяргей Уладзімір. Нішчык Алесь Уладзіміравіч Кукуць Уладзімір Часлававіч Анацка Яўген Курдо Павел Аляксандравіч Жалдака Васіль Станіслававіч Базык Вольга Кузікевіч Алена Шахлевіч Юлія Віктараўна Маневіч Аляксей Яскевіч Алесь Юр'евіч Баеў Павел Віктаравіч Шчарбачэня Вячаслаў Сярг. Алёшка Вячаслаў Часлававіч Урбан Аляксандр Конік Юлія Андрэеўна Рэўтовіч Кірыла Васільевіч Чашчына Вольга Мікалаеўна Панкевіч Юлія Аляксандр. Савіч Сяржук Бурачонак Аляксандр Вяч. Кісель Сяргей Леанідавіч Хвацік Іван Міхайлавіч Жарнасек Вітаўт Ціханаў Аляксандр Валер'ев. Ласкутнікаў Павел Сяргеевіч Шпілеўскі Вячаслаў Віктар. Заблоцкая Алена Аляксандр. Кобрусеў Дзяніс Аляксандр. Запалянская Вольга Васіл. Праневіч Кацярына Генадз. Міхальчук Вераніка Пятр. Самстыка Сяргей Алегавіч Васільева Анастасія Вячасл. Палухін Уладзімір Мікал. Ціхановіч Вольга Віктараўна Мішчанкоў Уладзімір Алякс. Хевук Ігар Раманава Ганна Аляксееўна Носаў Андрэй Міхноўская Наталля Вячасл. Ажар Таццяна Мікалаеўна Косава Ганна Валер'еўна Дзічкоўская Настасся Ждановіч Таццяна Міхайл. Махлай Кастусь Дзюсекаў Павел Аляксандр. Кавалеўская Стэфанія Сярг. Шыпіла Уладзімір Аляксанд. Раеўскі Аляксандр Русць Максім Часлававіч Максімава Наталля Кляпкоў Дзмітры Крываротаў Міхаіл Юр'евіч Патапава Дзіяна Сяргееўна Рудак Наста Юр'еўна Хашылёва Тацяна Аляксан. Бязмацерных Дар'я Аляксан. Гудкова Дар'я Уладзіміраўна Мельнічук Сяргей Карашчанка Ігар Віктаравіч Чаркасава Галіна Ільінічна


Чарговыя ўгодкі роду Луцкевічаў у Вільні

Успамяні, Госпадзі,

што з намі сталася,

звярні ўвагу і паглядзі

на нас - паруганых.

Біблія. Стары Запавет.

Плач Іераміі

26 траўня ў ТБК Літвы адбылася імпрэза, прысвечаная знакамітаму роду Луцкевічаў, пакінуўшаму адзін з найглыбейшых слядоў у беларускай культуры, стаяўшаму ля вытокаў стварэння БНР. Нагодай сталі чарговыя ўгодкі народзінаў Івана Луцкевіча.

Нарадзіўся Іван Луцкевіч 28 траўня (9 чэрвеня) 1881 года ў Шаўлях. У 1902 скончыў Менскую гімназію, адначасова ў 1902 - Археала-гічны інстытут, у 1905 - Пецярбургскі ўнівэрсітэт. Быў адным з тых, хто зразумеў, што Беларусь мусіць быць незалежнай і разам з братам Антонам стаў ініцыятарам абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). Памёр у Закапаным (Польшча) 20 жніўня 1919 г., а ў 1991 г. яго парэшткі былі перавезены ў Вільню і перазахаваны на Росах, такім чынам вярнуўся на "колы свая". Як адзначыў шаноўны прамоўца, Хведар Нюнька, у яго жыцці было і нешта містычнае, ён нарадзіўся за 19 год да надыходу новага стагоддзя, і ў новым стагоддзі пражыў таксама 19 год. Але, не гледзячы, на такое кароткае жыццё, якое ў яго было сапраўды яскравым, надзвычай шмат паспеў зрабіць для свае Бацькаўшчыны-Беларусі. А самае галоўнае - дзякуючы і яго высілкам, і намаганням мы сёння жывём у суверэннай краіне. Дый беларускае жыццё Віленшчыны без Луцкевічаў уявіць немагчыма. І тое, што тут і зараз лунае беларускі дух (праз столькі год вынішчэння, таптання, душэння праяваў беларускасці) ведама, заслуга і Івана Луцкевіча. Хай жа ў яго вечным сне бачыцца дэмакратычная і беларуская Беларусь.

Першым на імпрэзе выступіў студэнт 4 курса ЕГУ Артур Юдзіцкі, які зазначыў аб тых палітычных праблемах, што зараз назіраюцца ў Бела-русі. Не абмінуў увагай і прэзідэнцкія выбары, якія павінны ў Беларусі хутка адбыцца, хутчэй за ўсё наступнай восенню.

Гэтым разам у Таварыстве прысутнічала шмат ганаровых гасцей. І адным з іх быў Зянон Пазьняк, той, хто стаяў ля вытокаў адраджэння беларускай нацыі ў канцы ХХ стагоддзя і стварэння сваёй нацыянальнай дзяржавы. Так, сёння яна прамаскоўская, але, так ці іначай, была створана па нацыянальнай прыкмеце і мусіла б быць дзяржавай беларусаў, толькі што далейшыя ўмовы склаліся так, што не атрымалася цалкам вырвацца з пад амбіцый Крамля, і сёння там праводзіцца палітыка па вынішчэнні тытульнай нацыі. І тое, што імя Пазьняка і сёння ў ва ўсіх на слыху, і тое, што ён застаецца лідарам, пацвердзіў той факт, што заля ТБК была перапоўненай, і яе ў сваёй большасці напоўніла моладзь. Так, можна тут спрачацца, што лідараў у беларускай апазіцыі шмат, але альтэрнатыўнай фігуры пакуль што не існуе. І моладзь цягнецца за ім, і слухае яго прамовы, і разам з ім верыць у перамогу Беларусі.

Зянон пазьняк пасля сваёй прамовы перадаў слова ведамаму перакладчыку з беларускай мовы на польскую Чэславу Сэнюху, які паходзіць з Беларусі. Спадар Чэслаў прамаўляў на добрай беларускай мове, прыгадаў не толькі аб крыжовым шляху нашае Бацькаўшчыны, але і Польшчы. Польшча, як ён адзначыў, у гэтай барацьбе згубіла 6 мільёнаў, і перадусім гэты былі маладыя, адукаваныя людзі. Спадар Сэнюх прыгадаў і аб сваім жыцці ў Беларусі, зазначыўшы, што найбольш спрыяльным да беларускасці з усіх акупацыйных рэжымаў быў нямецкі. Менавіта тады ён наведваў беларускую школу - іншых проста не было. Тады пазнаёміўся з беларускім нацыянальным рухам, з Саюзам Беларускай Моладзі, да якога ён належаў. І тады тут сутыкнуліся дзве плыні: нямецкая (акупацыйная) і беларуская (нацыянальная). Фашыстоўскі рэжым думаў як перацягнуць на свой бок насельніцтва, беларуская інтэлігенцыя думала, як скарыстаць гэты час акупацыі для развіцця беларускасці. І такім чынам маючы падтрымку нямецкага кіраўніцтва, перадусім кубе, беларусы пачалі ствараць свае нацыянальныя арганізацыі, адчыняць беларускія школы, выпускаць беларускія газеты і часопісы. Вядома, гэта не працягвалася доўга. Бо хутка адных акупантаў змянілі іншыя, якія да беларускасці ставіліся варожа. І пачаўся чарговы крыжовы шлях бацькаўшчыны.

Яшчэ адзін выступовец, намеснік старшыні КХП БНФ Сяргей папкоў звярнуў увагу на эканамічныя цяжкасці з якімі сутыкнуліся беларускія ўлады. Беларускую прадукцыю не купляюць, яна залежваецца на складах. І хутка прыйдзе той момант, калі не будзе чым выплочваць людзям заробкі.

Праблемы Беларусі ў Вільні заўсёды адчуваюцца востра і прымаюцца блізка.

Алесь Адамковіч.


Творчасць магілёўцаў ў Менску

Больш за 300 мастацкіх і творчых калектываў прадстаўлялі дасягненні Магілёўшчыны на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Мастакі, разьбяры па дрэву, шаўцы, пекары здзіўлялі жыхароў сталіцы разнастайнымі вырабамі. Тут можна было пабачыць такія дзівосы, як каваныя ружы з металу, драўляныя скульптуры, керамічныя і саламяныя, сувеніры, бісерныя дрэўцы і партрэты, а таксама сімвал багацця - пірагі і хлябы.

Эла Оліна.


Чарговыя ўгодкі роду Луцкевічаў у Вільні

спамяні, Госпадзі,

што з намі сталася,

звярні ўвагу і паглядзі

на нас - паруганых.

Біблія. Стары Запавет.

Плач Іераміі


26 траўня ў ТБК Літвы адбылася імпрэза, прысвечаная знакамітаму роду Луцкевічаў, пакінуўшаму адзін з найглыбейшых слядоў у беларускай культуры, стаяўшаму ля вытокаў стварэння БНР. Нагодай сталі чарговыя ўгодкі народзінаў Івана Луцкевіча.

Нарадзіўся Іван Луцкевіч 28 траўня (9 чэрвеня) 1881 года ў Шаўлях. У 1902 скончыў Менскую гімназію, адначасова ў 1902 - Археала-гічны інстытут, у 1905 - Пецярбургскі ўнівэрсітэт. Быў адным з тых, хто зразумеў, што Беларусь мусіць быць незалежнай і разам з братам Антонам стаў ініцыятарам абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). Памёр у Закапаным (Польшча) 20 жніўня 1919 г., а ў 1991 г. яго парэшткі былі перавезены ў Вільню і перазахаваны на Росах, такім чынам вярнуўся на "колы свая". Як адзначыў шаноўны прамоўца, Хведар Нюнька, у яго жыцці было і нешта містычнае, ён нарадзіўся за 19 год да надыходу новага стагоддзя, і ў новым стагоддзі пражыў таксама 19 год. Але, не гледзячы, на такое кароткае жыццё, якое ў яго было сапраўды яскравым, надзвычай шмат паспеў зрабіць для свае Бацькаўшчыны-Беларусі. А самае галоўнае - дзякуючы і яго высілкам, і намаганням мы сёння жывём у суверэннай краіне. Дый беларускае жыццё Віленшчыны без Луцкевічаў уявіць немагчыма. І тое, што тут і зараз лунае беларускі дух (праз столькі год вынішчэння, таптання, душэння праяваў беларускасці) ведама, заслуга і Івана Луцкевіча. Хай жа ў яго вечным сне бачыцца дэмакратычная і беларуская Беларусь.

Першым на імпрэзе выступіў студэнт 4 курса ЕГУ Артур Юдзіцкі, які зазначыў аб тых палітычных праблемах, што зараз назіраюцца ў Беларусі. Не абмінуў увагай і прэзідэнцкія выбары, якія павінны ў Беларусі хутка адбыцца, хутчэй за ўсё наступнай восенню.

Гэтым разам у Таварыстве прысутнічала шмат ганаровых гасцей. І адным з іх быў Зянон Пазьняк, той, хто стаяў ля вытокаў адраджэння бела-рускай нацыі ў канцы ХХ стагоддзя і стварэння сваёй нацыянальнай дзяржавы. Так, сёння яна прамаскоўская, але, так ці іначай, была створана па нацыянальнай прыкмеце і мусіла б быць дзяржавай беларусаў, толькі што далейшыя ўмовы склаліся так, што не атрымалася цалкам вырвацца з пад амбіцый Крамля, і сёння там праводзіцца палітыка па вынішчэнні тытульнай нацыі. І тое, што імя Пазьняка і сёння ў ва ўсіх на слыху, і тое, што ён застаецца лідарам, пацвердзіў той факт, што заля ТБК была перапоўненай, і яе ў сваёй большасці напоўніла моладзь. Так, можна тут спрачацца, што лідараў у беларускай апазіцыі шмат, але альтэрнатыўнай фігуры пакуль што не існуе. І моладзь цягнецца за ім, і слухае яго прамовы, і разам з ім верыць у перамогу Беларусі.

Зянон пазьняк пасля сваёй прамовы перадаў слова ведамаму перакладчыку з беларускай мовы на польскую Чэславу Сэнюху, які паходзіць з Беларусі. Спадар Чэслаў прамаўляў на добрай беларускай мове, прыгадаў не толькі аб крыжовым шляху нашае Бацькаўшчыны, але і Польшчы. Польшча, як ён адзначыў, у гэтай барацьбе згубіла 6 мільёнаў, і перадусім гэты былі маладыя, адукаваныя людзі. Спадар Сэнюх прыгадаў і аб сваім жыцці ў Беларусі, зазначыўшы, што найбольш спрыяльным да бе-ларускасці з усіх акупацыйных рэжымаў быў нямецкі. Менавіта тады ён наведваў беларускую школу - іншых проста не было. Тады пазнаёміўся з беларускім нацыянальным рухам, з Саюзам Беларускай Моладзі, да якога ён належаў. І тады тут сутыкнуліся дзве плыні: нямецкая (акупацыйная) і беларуская (нацыянальная). Фашыстоўскі рэжым думаў як перацягнуць на свой бок насельніцтва, беларуская інтэлігенцыя думала, як скарыстаць гэты час акупацыі для развіцця беларускасці. І такім чынам маючы падтрымку нямецкага кіраўніцтва, перадусім кубе, беларусы пачалі ствараць свае нацыянальныя арганізацыі, адчыняць беларускія школы, выпускаць беларускія газеты і часопісы. Вядома, гэта не працягвалася доўга. Бо хутка адных акупантаў змянілі іншыя, якія да беларускасці ставіліся варожа. І пачаўся чарговы крыжовы шлях бацькаўшчыны.

Яшчэ адзін выступовец, намеснік старшыні КХП БНФ Сяргей папкоў звярнуў увагу на эканамічныя цяжкасці з якімі сутыкнуліся беларускія ўлады. Беларускую прадукцыю не купляюць, яна залежваецца на складах. І хутка прыйдзе той момант, калі не будзе чым выплочваць людзям заробкі.

Праблемы Беларусі ў Вільні заўсёды адчуваюцца востра і прымаюцца блізка.

Алесь Адамковіч.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX