№ 50 (941) 16 СНЕЖНЯ 2009 г.
Зьнічу - 70
Зьніч (сапр. Бембель Алег), нарадзіўся 16.12.1939 г. у горадзе Менску ў сям'і скульптара.
Вучыўся на энергетычным факультэце Беларускага палітэхнічнага інстытута (1956-1959). Скончыў Менскую музычную навучальню (1963) і Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (1969) па спецыяльнасці фартэпіяна. Працаваў выкладчыкам у музычных школах Менска, у гарадах Глыбокім Віцебскай вобласці і Тарусе Калужскай вобласці. У 1971-1974 гг. - аспірант Інстытута філасофіі і права АН БССР, у 1974-1983 і 1984-1987 гг. - навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. Сябра СП СССР з 1989 г.
У друку з вершамі пачаў выступаць у 1979 г. Аўтар кніг паэзіі «Рэха малітвы» (Нью-Ёрк, 1988), «Саната ростані» (Беласток, 1988). У Беларусі вершы друкаваліся ў калектыўным зборніку «Крыло» (1984), у «Днях паэзіі» (1982, 1983, 1984), у газетах «Літаратура і мастацтва», «Голас Радзімы», часопісах «Полымя», «Мала-досць», «Беларусь», «Крыніца».
Выступае з філасофска-эстэтычнымі даследаваннямі, прысвечанымі праблемам нацыянальнага і інтэрнацыянальнага ў мастацкай культуры. Напісаў працу «Н.Г. Чернышевский и проблемы национального в духовной культуре» («Н.Г. Чернышевский и его наследие». Новасібірск, 1980). У 1985 г. у Лондане выйшла філасофска-сацыялагічнае даследаванне «Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс».
Алег Бембель ужо каля 13 гадоў жыве ў Жыровіцкім Сьвята-Усьпенскім манастыры - там ён атрымаў духоўнае імя Мікалай. Тут, "за мурам" ён актыўна займаецца літаратурай, піша і друкуе вершы, публіцыстыку, эсэ, а таксама рэдагуе багаслоўска-літаратурна-мастацкі лісток "Жыровіцкая абіцель". У манастыры ён выдаў кніжку паэзіі "За мурам" (2007). Новая кніга паэта (кніжачка маленькая, выдадзена фарматам А6)- менавіта погляд інака Мікалая на свецкае і рэлігійнае жыццё. Часам яго падзяляе самы сапраўдны мур. У суаўтарстве з Алесем Клышкам выдаў кнігі "Жыровіцкія камяні" (2006), "Шлях да Жыровічаў" (2007).
20 гадоў Лідскаму ТБМ
13 снежня лідскія арганізацыі ТБМ адзначалі сваё 20-годдзе. 20 гадоў таму 16 снежня 1989 года ў Лідзе адбылася ўстаноўчая канферэнцыя Лідскай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. У 1997 годзе дзейнасць ТБМ была пашырана на Лідскі раён і была ўтворана Лідская арганізацыя ТБМ. Але разумна была захаваная і гарадская арганізацыя. Сёння ў цэлым спісавы склад абедзвюх арганізацый каля 700 чалавек.
Святочная імпрэза праходзіла ў канферэнц-зале Лідскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы. Сабралася звыш 60 чалавек, у тым ліку першы старшыня Лідскага ТБМ Міхась Мель-нік, старшыня Лідскай арганізацыі ТБМ Лявон Анацка, старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Станіслаў Суднік, ветэраны руху, моладзь, госці. З Менску прыехалі старшыня ТБМ Алег Трусаў, першы намеснік стар-шыні Алена Анісім. З Дварца Дзятлаўскага раёна прыехалі сябры клуба "Спадчына".
Акрамя святочных выступаў і ўспамінаў падчас імпрэзы адбылася прэзентацыя кнігі Алега Трусава "Невядомая нам краіна. Беларусь у яе этнаграфічных межах".
Алена Анісім у сваю чаргу прэзентавала праграму "Дыялог", якую зараз вядзе ТБМ, канешне, у першую чаргу ў Менску.
Імпрэза была святочнай, але было ўсё ж вырашана ад імя сходу звярнуцца да кіраўніцтва раёна па праблеме выцяснення беларускай мовы з лідскіх СМІ.
На здымках: 1. Слова мае першы старшыня Лідскага ТБМ Міхась Мельнік; 2. Выступае старшыня ТБМ Алег Трусаў; 3. Кіраўнікі ТБМ з лідскімі ветэранамі, сярод якіх Міхась Мельнік, Марыя Ганчар, Аляксандр Жалкоўскі, Уладзімір Круцікаў.
Трыумф Вайцюшкевіча на «Зорным рынгу»
Лідэр WZ-Orkiestra перамог у інтэрактыўным шоў тэлеканала СТБ экс-вакаліста ВІА «Синяя птица» Аляксандра Звяровіча.
5 снежня на канале СТБ на «Зорным рынгу» сышліся Зміцер Вайцюшкевіч і Аляксандр Звяровіч, экс-вакаліст ВІА «Синяя птица».
Зміцер Вайцюшкевіч выйшаў супраць гурта свайго суперніка адзін. На рынгу трымаўся нязмушана, нібы гэта і не запіс на дзяржаўным тэлеканале, а выступленне дзе-небудзь на гарадской сцэне Львова ў часе чарговага фэсту «Be Free». Спяваючы «Я нарадзіўся тут», Зміцер зрабіў заўважны акцэнт на словах пра «белыя і чырвоныя кветкі». Каментатары шоў, якія час ад часу з'яўляліся ў кадры, пры гэтым эмацыйна падкрэслілі: «Наш чалавек, наш!» Большасць пытанняў Вайцюшкевічу задавалі па-беларуску, на беларускай мове было пазначанае ягонае імя побач з нумарам тэлефону для галасавання. Зміцер, натуральна, размаўляў на роднай мове.
Аляксандра Звяровіча не менш цёпла віталі на сцэне. Шмат хто з слухачоў прыгадваў пры гэтым пра сваю маладосць. Аднак вынікі галасавання зафіксавалі ўпэўненую перамогу лідэра WZ-Orkiestra: 5364 галасоў супраць 3943.
Да 600-годдзя Грунвальдскай перамогі
13 снежня ў Лі-дзе адбылася прэзента-цыя новага выдання ТБМ - каляндарыка на 2010 год, прысвечанага 600-годдзю перамогі пад Грунвальдам. Аў-тар Ігар Марачкін вы-карыстаў у календары графічны ліст Мікалая Басалыгі "Бітва пад Грунвальдам".
Каляндарык ужо зараз можна знай-сці ў сядзібе ТБМ у Менску па вул. Румян-цава, 13.
Зайходзьце!
Паважаныя сябры і прыхільнікі ТБМ
20 снежня (нядзеля) адбудзецца сустрэча моладзі з Аленай Анісім
Тэма: "Моладзевы рух ТБМ"
Сустрэча адбудзецца з 12.00-15.00, УВАХОД ВОЛЬНЫ
АДРАС: г. Менск, вул. Румянцава, 13
Воля Галанава: Проста казаць: "Я беларус", - гэта нічога не казаць. Трэба штосьці рабіць.
ускай эміграцыі адзінагалосна гавораць пра існаванне праблемы пераемнасці пакаленняў у асяродках беларускай дыяспары. На шчасце, ёсць ўсё ж такі беларускія суполкі, дзе такая праблема не стаіць.
Так, у Іркуцкім таварыстве беларускай культуры імя Яна Чэрскага актыўнай моладзі вельмі шмат, з 1998 года дзейнічае маладзёвы клуб "Крывічы". Пра свой шлях да беларускасці і пра тое, што значыць быць беларусам, рас-казвае старшыня Іркуцкага маладзёвага клуба "Крывічы" Воля Галанава.
- Як Вы прыйшлі да беларускасці?
- Мае продкі пераехалі з Беларусі ў Сібір яшчэ ў 1936 годзе, і мая прабабуля заўсёды была для меня тым, што дае моцы жыць. На жаль, яе ўжо няма. Яна ўсё жыццё да апош-няга свайго дня размаўляла па-беларуску. І, увогуле, усё ў яе было па-беларуску: і ў хаце, і ў адзенні, і ў жыцці. Таму я з дзяцінства чула беларускую мову. А потым, калі я прыехала ў Іркуцк вучыцца, 1 верасня я пайшла па горадзе шукаць жыллё і працу. Толькі прыеха-ла, нікога не ведала. І вось раптоўна я ўбачыла дзверы, на якіх напісана "Іркуцкае тава-рыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага". Я была вельмі здзіўлена. Беларусь! Тут! Я не ведала нават, што такое ёсць. Да таго ж, ад маёй вёскі Іркуцк знаходзіцца за 250 кіламетраў. І як я ўвайшла за гэтыя дзверы, так там і заста-лася. З 2003 года я ў тавары-стве. Я пачала вывучаць больш глыбока беларускую мову і літаратуру. Больш за ўсё я захаплялася Янам Баршчэў-скім, таму што гэта такі пісь-меннік, які адлюстроўвае жыц-цё беларусаў і іх душу. Я слухала беларускія народныя спевы, яны заўсёды мяне кра-налі, бо мая бабуля спявала доўгія-доўгія беларускія песні, калі сказаць, што па 30 хвілін, дык я не памылюся. Але, на жаль, я ўжо іх не ведаю, бо была вельмі малая, калі яна іх спя-вала. Больш плённа працаваць на карысць беларускасці я пачала з 2003 года.
- Якія аспекты бе-ларускай культуры Вас най-больш цікавяць?
- Для мяне вельмі ціка-вая беларуская мова, беларус-кія танцы, культура беларускага народа ўвогуле, асабліва вясковая культура. Да таго ж, мяне цікавіць такое пытанне як самасвядомасць беларусаў. У Іркуцку з гэтым вельмі складана, бо ў нас там больш за 150 розных нацыянальнасцяў. І на дзяржаўным узроўні да рускіх ставяцца лепш, чым да астатніх. І таму пытанне самасвядомасці складанае. Каб стаць упэўненай у сабе асобай, кожны павінен ведаць, хто ён, што ён. Толькі ў гэтым выпадку ён зможа нармалёва жыць, працаваць. Гэтае пытанне мяне вельмі клапоціць, таму я працую з моладдзю не толькі з тым, каб яны ведалі свае карані, сваю мову, але і з тым, каб яны добра адчувалі сваё асяроддзе сярод іншых нацыянальнасцяў. Гэта вельмі радуе, калі я бачу лю-дзей, якія з цягам часу стано-вяцца больш упэўненымі ў сабе, пачынаюць лепш праца-ваць, якія гавораць "Я бела-рус" і робяць шмат для таго, каб беларуская культура адраджалася. Гэта для мяне вялікае задавальненне.
- Улічваючы сітуа-цыю з нацынальнасцямі ў Іркуцку, мабыць, калі чалавек гаворыць, што ён беларус, то яго ўжо можна лічыць ўпэўненай ў сабе асобай, бо для гэтага таксама патрабуецца пэўная доля мужнасці?
- Я з гэтым не згодна. Людзі, безумоўна, ёсць розныя. І калі ў армянскай сям'і, на-прыклад, дачка ведае, што мама ў яе - армянка, тата - армянін, то яна таксама будзе ведаць, што яна армянка і будзе гаварыць, што яна армянка. У іх сям'і ўшаноўваецца армянская культура, і ўвогуле яны больш кансерватыўныя. А беларусы могуць ведаць, што іх бацькі беларусы і яны самі таксама беларусы, але пры гэтым не ведаць ні беларускай мовы, ні беларускай культуры і нічога не рабіць для таго, каб вакол было беларускае асяроддзе, каб падтрымліваць беларускасць. Па-мойму, проста казаць "Я беларус" - гэта нічога не казаць. Трэба штось-ці рабіць, трэба сябе беларусам адчуваць, а не проста казаць.
- Чым асабіста вы займаецеся? Я чула, што Вы захапляецеся беларускімі ручнікамі.
- Я вышываю, тку на кроснах. Мяне, безумоўна, цікавяць беларускія ручнікі. Я ніколі не бяру чагосьці нова-га,бо ў беларусаў усё ўжо ёсць. Арнаменты беларускіх ручнікоў - гэта вялікая каштоўнасць.
- У Вас ёсць нейкія сваякі ў Беларусі?
- Я не ведаю ніякіх сваякоў ні ў Менску, ні па Беларусі. Справа ў тым, што мае продкі, а дакладней прабабулі і прадзядулі з'ехалі з Беларусі ў 1936 годзе. Прычым, з'ехалі амаль усім родам. Па-другое, вельмі цікавая гісторыя адбылася з маёй прабабуляй з бацькавага боку. Мая прабабуля - Варвара Дарашкевіч - жыла недзе ў Гарадзенскай губерні, у яе яшчэ быў меншы брацік. Калі яна была яшчэ маленькай, нечакана загінуў яе бацька, маці чамусьці адразу іх сабра-ла, і яны селі ў цягнік і і пераехалі недзе ў Гомельскую вобласць. Маці ў хуткім часе таксама загінула. Маёй прабабулі тады было дзесьці 13-14 год. Калі ёй было 17 год яна ўзяла шлюб з маім дзядулем - Іванам Галанавым. У хуткім часе ў іх нарадзіліся хлопчык і дзяўчынка. І яны чамусьці сабраліся і накіраваліся ў Сібір. Калі ў Сібіры яны пачалі паціху абжывацца, пабудавалі хату, майго прадзядулю пасадзілі на 20 год. Невядома за што. Таму мае прабабуля і прадзядуля заўсёды былі закрытыя і іх заўсёды апаноўваў жах, калі пыталі: "А адкуль вы? Дзе вы жылі? Як там вам бы-ло?" Таму ніякай інфармацыі пра сваякоў у мяне няма, можа, яны і ёсць, але я пра іх не ведаю.
- Якія Вашыя ўражанні ад Менска, ад Беларусі?
- Калі я была ў Менску 4 гады назад, то заўважыла, што ў параўнанні з Іркуцкам людзі больш адкрытыя. У горадзе чысценька не таму, што прыбіраюць, а таму што людзі такія, у іх культура такая. Яшчэ мяне ўразіла, што 4 гады таму моладзь і людзі больш сталага веку амаль не палілі, калі палілі, то рэдка. Але зараз, праз чатыры гады, я бачу, што колькасць людзей, якія паляць, узрасла да нябёс, шмат стала людзей, якія ўжываюць у сваёй мове не толькі рускія словы, але і мат. І, увогуле, людзі змяніліся, трошкі, але змяніліся, яны сталі больш закрытымі. Напрыклад, у крамах я заўсёды звяртаюся па-беларуску, і гэтым разам мне ўсё часцей і часцей гавораць, каб я ішла вучыць рускую мову. Але ў той жа час сустракаюцца на вуліцах абсалютна незнаёмыя людзі, якія адказваюць па-беларуску, калі да іх звяртаешся па-беларуску. Прычым, адказваюць на чыстай бела-рускай мове без русізмаў. Гэта вельмі прыемна.
Гутарыла Таццяна Печанко , прэс-сакратар МГА "ЗБС "Бацькаўшчына".
Мовазнаўчы досвед
Наватворы-сінонімы
Равеснік, аднагодак, аднавяковец. "І засталіся ў тым мінулым часе бацькі мае, суседзі ды іншыя аднавякоў-цы" (Ніл Гілевіч // Дзеяслоў. 2009. №3(40). С. 100).
Аднавяковсц - вельмі выразнае, адмысловае найменне, сінонім да аднагодак і равеснік . Узнікла яно ад словаспалучэння аднаго веку (людзі): адна-вяк-овец . На ўзор вядомага аднавясковец .
У беларускай мове, як вядома, захавалася слова век з значэннем 'узрост'. Параўн. у М.Лынькова: "Сярод нас былі людзі рознага веку - і ста-рэйшыя, і маладзейшыя, і зусім маладыя".
Бачым гэтае слова (ко-рань) і ў складаных утварэннях даўгавечны і даўгавечнік , якія фіксуюцца перакладнымі слоўнікамі: "Беларуска-рускі слоўнік" (Т.1, 1988, с.370): Даўгавечны 1. (прилаг.) дол-говечный; 2. (сущ.) долгожи-тель. Даўгавечнік разг. долго-житель; "Русско-белорусский словарь" (1993, т. 1, с.387): Долгожитель - доўгажыхар, даўгавечны, разг. даўгавечнік."
3 улікам згаданых слоў даўгавечны, даўгавечнік мож-на было чакаць і формы адна-вечнік ('аднаго веку'), але структура яго не надта выраз-ная (можа матывавацца і слова-спалучэннем адно вечка ). Таму аднавяковец цалкам захоўвае форму век (гэтаму спрыяе суфікс -ов-ец ).
Такім чынам, незафік-саванае лексікаграфічнымі даведнікамі аднавяковец - надта выразнае слова і струк-турна, і семантычна, яно заслу-гоўвае таго, каб папоўніць слоўнік літаратурнай мовы.
Безыменны - безнайменны. "Гэтая фабрыка народнай атруты знаходзіла-ся на беразе чыстай безнай-меннай ручаіны ў самым дзі-кім і страшным месцы пад назвай Салатопка" (Дзеяслоў. 2009. №3 (40). С.278).
Нашыя слоўнікі фіксуюць толькі першае слова: " Безыменны - які не мае імя, назвы або яны не вядомыя // Аўтар якога невядомы; ананім-ны" (ТСБМ, Т.1, 1977, с.362).
Аднак слова безнай-менны больш выразнае паводле сваёй матывацыі - без най-мення . Праўда, у згаданым тлумачальным слоўніку фік-суецца і гэтае слова, але з іншым значэннем: " Безнай-менны . У выразе: безнаймен-ны лік - лік, які не мае пры сабе назвы адзінкі вымярэння (напрыклад, тры, пяць, васем-наццаць) (Тамсама, с.361). У іншых слоўніках яно не пада-ецца або фіксуецца толькі як тэрмінаадзінка.
На нашую думку, лек-сема безнайменны адпавядае і структурна, і сваім значэннем цатрабаванням да адзінак лі-таратурнай мовы і заслугоўвае таго, каб увайсці ў лексіка-графічныя даведнікі.
Кнігарня, вінярня, дыскарня. "Прыцягнў увагу яшчэ адрас вінярні : вуліца Македонскага, адзін. Яўна не імператара" (Дзеяслоў. 2009. №3 (40). С.108). "Аўдыёкнігі прадаюцца ў кнігарнях "Бел-кнігі", у дыскарнях " (Дзея-слоў. 2009. № (40). С.294).
У акадэмічных грама-тыках ўтварэнні з суфіксам - арн(я)/-ярн(я) разглядаюцца як непрадукцыйныя ўтварэн-ні і ілюструюцца адзінкавымі словамі: кнігарня, кавярня (уст.), трупярня, малатарня, сявярня . (Беларуская граматы-ка. Частка I. Фаналогія. Арфа-эпія. Марфалогія. Словаўтва-рэнне. Націск. - Мінск, 1995. С.245). Аднак нацыянальны друк незалежнай Беларусі не пацвярджае гэтае высновы. У сучасным маўленні беларусаў ўзнікаюць паводле згаданай мадэлі новыя словы, што па-цвярджаюць прыведзеныя лексемы вінярня і дыскарня - утварэнні ад назоўнікаў (віно - він-ярня, дыск -дыскарня ).
Хрышчэнік, хроснік, хрэснік. "Разам з сынам, маім хрышчэнікам Рыгорам, яднай Еўропу дзеля нашага вызвален-ня і яе абароны ад арды (Алесь Петрашкевіч. Арліны лёт // Дзеяслоў. 2009. №3 (40). С. 149).
Слоўнікі фіксуюць то-лькі словы хроснік і хрэснік з значэннем 'хросны сын у ад-носінах да хросных бацькоў'. Гэта ўтварэнні ад прыметнікаў хросны і хрэсны .
Новае слова - хрыш-чэнік - вытворнае ад назоўніка хрышчэнне . Яно матывацыйна вельмі выразнае, захоўвае ас-нову свайго ўтваральнага слова (спалучэнне зычных нн сцягваецца ў адзін гук "н"). У народ-най мове (Зэльвеншчына) бы-туе форма хрышчонік - дэры-ват ад прыметніка хрышчоны .
Дарэчы, слова хрышчоны фіксуецца і "Тлумачаль-ным слоўнікам беларускай мовы" (Т.5, Кн.2, с.219) з семантыкай "які мае адносіны да абраду хрышчэння".
Як відаць, словы хры-шчэнік, хрышчонік вартыя заняць сваё месца ў слоўніку літаратурнай мовы. тым больш, што гэта вытворныя ад актыўных утваральных слоў, а хроснік і хрэснік ад састарэлых моўных адзінак. Параўн. у даведніку "Русско-белорус-ский словарь" (1993, т. 1, с.685): " Крёстный прил. хры-шчоны , устар. хросны ; крёст-ная мать - хрышчоная (хрос-ная) маці; крёстный отец - хрышчоны (хросны) бацька" .
Здраднік, нрадажнік, запрадйнец. "Але пасля майго ад'езду драгман Порты, за-праданец маскоўскі, зьвёў усе мае заходы на нішто" (Алесь Петрашкевіч. Арліны лёт // Дзеяслоў. 2009. №3 (40). С. 174). Слоўнікі фіксуюць толь-кі першыя два словы. Новае слова запраданец мае той ко-рань, што і прадажнік , пахо-дзіць ад слоўнікавага запра-дацца "поўнасцю падпарадкавацца каму-небудзь за якія-не-будзь выгады" (ТСБМ, т.2, с.3 67). Утворанае ад дзеяслоўнай формы (дзеепрыметніка) за-праданы (запрадан-ец) , заната-ванай яшчэ "Беларуска-расійскім слоўнікам" М. Байкова і С. Некрашэвіча (1926, с. 114): " Запраданы - проданный".
Павел Сцяцко
"Будзьма!" адзначыла гадавіну
Увечар 7 снежня ў Рэспубліканскім тэат-ры беларускай драматургіі ў Менску адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны гадавіне агуль-нанацыянальнай кампаніі "Будзьма бела-русамі!".
У канцэрце прынялі ўдзел аўтар гума-рыстычных аповядаў Анка Упала, групы "Унія", IQ-48, "Крамбамбуля", капэла "Церні-ца", Алесь Камоцкі, Лявон Вольскі і Зміцер Вайцюшкевіч. У якасці госця канцэрт наведаў амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан.
Зміцер Вайцюшкевіч выканаў песні на словы Ўладзіміра Някляева, Рыгора Бараду-ліна, Генадзя Бураўкіна і Леаніда Дранько-Майсюка.
Рыгор Барадулін, якога прадставілі як "дзядулю "Будзьмы" і самага любімага паэта", павіншаваў кампанію такімі словамі:
"Будзьма не шарахацца ў кусты,
Будзьма з панам-поспехам на "ты",
Будзьма думаць, як сустрэць смялей,
Разам стогадовы юбілей!".
Удзельнікі і гледачы канцэрту маглі азнаёміцца з працамі пераможцаў конкурсаў дзіцячага малюнка і "Фотапартрэт краіны", праведзеных падчас кампаніі. Была выказана падзяка камандзе каардынатараў кампаніі ў складзе Алены Макоўскай, Ніны Шыдлоўскай, Севярына Квяткоўскага і Ігара Лялькова.
Свой верш гадавіне "Будзьма" пры-свяціў і Сяргей Панізьнік.
Сяргей Панізьнік
Нападрост!
З нагоды гадавіны кампаніі "Будьма беларусамі!" - на гаваркое гадаванне.
Не крозамі, абрусамі,
Вякі - свабодай! - цешацца.
Мы будзьма беларусамі! -
І Дом наш разнасцежыцца.
З укусамі, прымусамі
Крыло душы трапечыцца.
А будзем беларусамі -
І навалач адпрэчыцца.
Калі й саюз - з тунгусамі,
Але найлепш - бруселіцца.
Еўропа не аселіца.
Там будзем - беларусамі! -
Гарлаць, буяць, мяцеліцца.
ЗМАГАННЕ ЗА БЕЛАРУСЬ
А.П. ГРИЦКЕВИЧ: ЗАПАДНЫЙ ФРОНТ РСФСР 1918-1920 (Борьба между Россией и Польшей за Бело-руссиию). Мінск: "Харвест", 2009. 592 с. - /серыя "Невядомыя войны".
Кніга прафесара Анатоля Грыцкевіча была завершаная аўтарам у лістападзе 2008 года. Нажаль, працэс яе выдання надоўга зацягнуўся. Але вось, нарэшце, яна выйшла з друку. Гэта своеасаблівы адказ на кнігу Нормана Дэвіса. Але як адзначыў Алесь Смалянчук, у кнізе Нормана Дэвіса "Беларусі проста няма". У адрозненне ад яе, у даследванні А.П. Грыцкевіча наша краіна не толькі "прысутнічае", але і знаходзіцца ў цэнтры ўвагі аўтара. На гэта паказвае ўжо яе падзагаловак "барацьба за Беларусь".
Зразумела, што суб'ектыўна Расія і Польшча біліся паміж сабой за права валодання землямі, якія абодва бакі лічылі сваімі "спрадвечнымі". Але аб'ектыўна, гэтае проціборства з'явілася бітвай за тэрыторыі Беларусі і Ўкраіны. Больш за тое, да пачатку ваенных дзеянняў тут ужо існавалі нацыянальныя дзяржавы БНР і УНР.
На фоне масіваў мэтанакіраванай маны савецкарасійскай і польскай гістарыяграфіі асабліва выразна бачная каштоўнасць даследавання прафесара Грыцкевіча. Фактычна, ён упершыню ў айчыннай навуцы зрабіў галоўным аб'ектам аналізу інтарэсы народаў і лёс земляў Беларусі чым заўсёды грэбавалі і рускія, і польскія даследчыкі.
У цэнтры ўвагі польскіх гісторыкаў, з логікай і высновамі якіх цалкам салідарны Норман Дэвіс, традыцыйна знаходзіцца "барацьба за крэсы". Больш за тое, многія з іх паранейшаму стаяць на пазіцыях віленскай дэкларацыі, ухваленай польскім соймам 2 траўня 1919 года. Нагадаю словы з гэтага дакумента: "айчына Касцюшкі, Міцкевіча і Траўгута належыць Польшчы як непадзельная частка" .
Савецкія ж, а цяпер расійскія гісторыкі вялі і вядуць размову выключна пра абарону "савецкай Расіі" ад "чарговага паходу Антанты". "Савецкую Беларусь" яны згадваюць мімаходзь. Маўляў, яна з'явілася па волевыяўленні народа і тут жа ў парыве аргазму прымкнула да Расіі.
Манаграфія прафесара Анатоля Грыцкевіча не толькі "закрывае" велізарны прабел у афіцыйнай беларускай гістарыяграфіі, але і пераадольвае традыцыйную для яе пазіцыю халуйства перад Масквой. Бо нават у 2001 годзе артыкул "Савецкапольская вайна 1920" (гл. кнігу першую шостага тома "Энцыклапедыі гісторыі Беларусі") яе аўтар Мікалай Сташкевіч напісаў у духу абароны інтэрасаў "савецкай Расіі" даўно не існай дзяржавы! У чатырох слупках тэксту ён паўтарыў поўны набор міфаў савецкіх гісторыкаў, на якія ўказаў А. Смалянчук у сваёй рэцэнзіі на даследаванне Дэвіса Нормана.
У сваёй кнізе А.П. Грыцкевіч разгледзеў менавіта тыя пытанні, якія традыцыйна заставаліся паза полем зроку савецкіх і польскіх гісторыкаў, і на якія не даў адказу Дэвіс. Так, у першай яе частцы ("Перадумовы расійскапольскага канфлікту") ён падрабязна паказаў падзеі, звязаныя з пошукам нашымі патрыётамі шляхоў стварэння незалежнай суверэннай Беларусі. Паказаў, як адбывалася ў лістападзе 1918 лютым 1919 гадоў акупацыя тэрыторыі Беларускай Народнай Рэспублікі расійскай Чырвонай Арміяй.
Ён выказаў перапетыі двухразовага стварэння марыянеткавай "савецкай Беларусі", якой першапачаткова была прыгатаваная бездапаможная роля "буфера" паміж супрацьборнымі бакамі.
Рускамоўныя чытачы ўпершыню даведаюцца з кнігі Грыцкевіча аб жорсткіх бітвах паміж расійскімі і польскімі войскамі, якія адбываліся ў Беларусі на межах рэк Нёман і Шчара падчас Нёманскай аперацыі Войска Польскага, а таксама пад Менскам ужо пасля разгрому войскаў Заходняга фронту пад Варшавай. Усе гэтыя бітвы, роўна як і баі мясцовага значэння ў перапынках паміж найважнымі бітвамі апісаныя досыць падрабязна.
Прафесар Грыцкевіч паслядоўна аспрэчвае ў сваёй працы ўстояныя міфы савецкай гістарыяграфіі:
> што гэтая вайна была "чарговым паходам Антанты супраць савецкай Расіі";
> што Заходні фронт РСФСР ствараўся выключна для "барацьбы супраць інтэрвентаў";
> што "беларускую савецкую рэспубліку" заснаваў "беларускі народ", які адразу ж добраахвотна адмовіўся ад свайго суверэнітэту і аб'яднаўся з "літоўскай савецкай рэспублікай";
> што ўсе жыхары Беларусі дружна выступілі супраць польскіх захопнікаў;
> што Чырвоная Армія пацярпела паразу ад Войска Польскага выключна па прычыне "стомленасці сваіх ввйсковых частак" і "адарванасці ад тылавых баз забеспячэння", а не таму, што "белыя палякі" перасягнулі "чырвоных.расейцаў" менавіта ў мастацтве вайны;
> што нельга гаварыць аб разгроме войскаў Заходняга фронту, бо мела месца толькі "параза" пад Варшавай, параўнальна невялікая, якая прымусіла чырвоных адысці, а не кінуцца ў панічныя ўцёкі;
> што згадваць аб буйных паразах "чырвоных" на тэрыторыі Беларусі ўжо пасля Варшаўскай бітвы значыць, плыць у рэчышчы "буржуазнай гістарыяграфіі";
> што "чырвоныя", у адрозненне ад "белапалякаў", заўсёды дэманстравалі гуманнае стаўленне да параненых і палонных праціўніка, не гаворачы ўжо пра "сяброўства" з мясцовым насельніцтвам;
> што Чырвоная Армія карысталася паўсюднай падтрымкай насельніцтва Беларусі, не было і размовы пра тое, каб гэтае "насельніцтва" усімі даступнымі яму сіламі і сродкамі змагалася з чырвонай ардой;
> што на перамовах у Рызе дэлегацыя бальшавікоў мужна процістаяла нахабным спробам палякаў "захапаць" усю Беларусь.
Нямала месцы аўтар надаў дзеянням паўстанцкага войска БулакБалаховіча і Слуцкаму ўзброенаму выступу ўвосень 1920 года.
Асобны раздзел прысвечаны ўзнікненню праславутай Сярэдняй Літвы марыянеткавай дзяржавы, створанай па задуме Пілсудскага.
Анатоль Тарас.
Тыдзень роднай мовы
Мінулы тыдзень стаўся тыднем роднай мовы ў лідскай СШ №11. У сераду 9 снежня ў школу былі запрошаны сябры Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ і літаб'яднання "Суквецце" паэты Міхась Мельнік, Станіслаў Суднік, Валеры Мацулевіч, Алена Маляўская і бард Сяржук Чарняк. У школе да іх далучылася паэтэса і завуч школы Ганна Рэлікоўская.
Гучалі вершы і песні на беларускай мове і пра беларускую мову. Лейтматывам усёй імпрэзы можна лічыць словы Сяржука Чарняка, які зазначыў, што сёння мала проста гаварыць на беларускай мове або пра беларускую мову, мы павінны зрабіць усё, каб кожны беларус гаварыў на роднай мове і пра родную мову, каб адносіўся да яе, як да найвялікшай святыні.
Наш кар.
На здымках: 1. Спявае Сяржук Чарняк; 2. Выступае Міхась Мельнік; 3. Былая вучаніца школы, маладая паэтэса Алена Маляўская.
Ціхаў Гаўрыіл Андрыянавіч
(Працяг. Пачатак у папяр. нумары.)
У галодным 1919 годзе Ціхаў рэгулярна чытаў лекцыі па астрафізіцы ў Петраградскім універсітэце, дзе сярод яго слухачоў былі многія, потым вядомыя і знакамітыя навукоўцы, такія як У.А. Амбарцумян, Н.А. Козыраў, У.П. Цэсевіч, У.Б. Ніканаў. Пры гэтым ён не пакідаў працу ў Пулкаве і ў інстытуце імя Лесгафта. "У той час я жыў у Пулкаве, і паездкі мае ў Ленінград былі спалучаныя з вялікімі цяжкасцямі. Я ішоў пешшу на станцыю Аляксандраўскую, часам узбіраўся на адкрытую пляцоўку вагона - прабрацца ўнутр не было ніякай магчымасці, - нарэшце прыязджаў на Варшаўскі вакзал. Адтуль на трамваі дабіраўся да Васільеўскага Вострава - ва ўніверсітэт. На дарогу патрабавалася не меней за дзве гадзіны. З універсітэта накіроўваўся ў астрафізічную лабараторыю. У інстытуце ў мяне быў адмысловы пакой, дзе я начаваў адну або дзве ночы ў тыдзень. У Пулкава вяртаўся тым жа цяжкім шляхам".
Пры "РОЛМ" у 1921 г. быў створаны гурток маладых "светазнаўцаў". Шлях у вялікую навуку пачыналі з працы ў гэтым гуртку многія буйныя навукоўцы, сусветна вядомы астраном, акадэмік У.А. Амбарцумян потым пісаў: "... У гуртку маладых "светазнаўцаў" мы упершыню сур'ё-зна, на ўзроўні найноўшых ведаў таго часу, пазнаёміліся з астраноміяй, адданасць якой пранеслі праз усё наша жыццё і захавалі дагэтуль... Г. А. Ціхаву, які, нягледзячы на велізарную занятасць, надаваў вялікую ўвагу нам, моладзі, якая імкнулася да ведаў, мы абавязаныя тым, што ён прышчапіў нам любоў да навуковай працы. Ён быў сапраўдным распаўсюджвальнікам навуковых ведаў. Менавіта таму я назаўжды захаваў глыбокую ўдзяч-насць да яго...".
У 1927 г. Гаўрыіл Андрыянавіч абіраецца ў члены - карэспандэнты Акадэміі навук СССР.
Але нават пры Савецкай уладзе матэрыялізм не стаў светапоглядам большай часткі сяброў "РОЛМ". Сябры таварыства паводзілі сябе лаяльна да рэлігійных перакананняў грамадзян, уключаючы і сваіх сяброў. Антырэлігійнай прапагандай яны не займаліся прын-цыпова, лічачы яе замахам на правы чалавека, у прыватнасці на волю сумлення. Гэта і шмат што іншае не магло спадабацца новай уладзе. У 30-х гадах таварыства было разгромлена. У 1931 г., па выніках праведзенага следства, АГПУ прыйшло да высновы аб існаванні ў кіраўніцтве таварыства "контр-рэвалюцыйнай групоўкі", і вінаватасці шэрагу яго сябраў у злачынствах, прадугледжаных па артыкулу Крымінальнага кодэкса за "антысавецкую" дзейнасць (арт. 58-11). Пасля гэтага справа была пера-дадзена на калегію АГПУ для пазасудовага разгляду. У выніку шэраг сяброў "РОЛМ" быў накіраваны ў канцлагеры, іншыя пайшлі ў ссылку або падпалі пад адміністрацыйны пераслед. Само ж таварыства рашэннем адміністрацыйнага аддзелу "Ленгубвыканкаму" ў 1932 г. было зачынена. А потым, у гады Вялікага Тэрору, факт сяброўства ў астранамічным таварыстве стаў падставай для фізічнага знішчэння. Марозаў не быў рэпрэсаваны, але яго выслалі з сталіцы. Многія з асуджаных былі рэабілітаваныя толькі ў гады перабудовы пасмяротна. Лёс значнай іх часткі невядомы.
Ціхаў, актыўны сябар "РОЛМ", у 1931 г. таксама быў арыштаваны. Але яму пашан-цавала болей, чым іншым і ён прабыў у турме толькі два месяцы. На пачатку 1931 г. арыштавалі Ніну Штаўдэ і саслалі яе ў Рыбінск. Неўзабаве яе выпусцілі, але потым пачаўся цэлы шэраг арыштаў і допытаў. Жанчыну саджалі ў турмы, выпускалі, адпраўлялі ў лагеры і ссылкі. Гэтыя пакуты працягваліся да 1944 г., пакуль яе канчаткова не выпусцілі з месцаў зняволення, пасля чаго яна напісала ліст некалькім навукоўцам, у тым ліку і Г.А. Ціхаву. Ён запрасіў яе, здольнага астранома, да сябе ў Алма-Ату дзе ў той час ствараўся "сектар астрабатанікі".
У 30-я гады Ціхаў працягваў працаваць у Пулкаўскай абсерваторыі. У 1936 г. пры назіранні зацьмення Сон-ца ён упершыню заўважыў, што сонечная карона складаецца з дзвюх частак: бесструктурнай "матавай" кароны і бруістай "прамяністай" кароны.
З моманту паступлення на працу ў Пулкаўскую абсерваторыю ў 1906 г. і да эвакуацыі ў Алма-Ату ў 1941 г. Ціхаў жыў у кватэры пры абсерва-торыі. Аспірант 30-х гадоў Гневышаў М.Н. так апісаў бытавыя ўмовы вядучых астраномаў абсерваторыі: "Усе пулкаўскія кватэры абаграваліся дровамі. Калолі дровы і прыносілі іх вязанкамі дворнікі па заяўках, якія падаваліся загадчыку гаспадаркай ... дзве кватэры, якія знаходзіліся на другім паверсе астрафізічнай лабараторыі, двухпавярховы будынак якой стаяў на захад ад сучаснай гасцініцы. У паўд-нёвай з гэтых кватэр жыў Г.А. Ціхаў, а ў другой - загадчык астрафізічнага аддзела ...".
Астраном Пулкаўскай абсерваторыі 30-х гадоў Мартынаў Д.Я. успамінаў: "Я нічога не сказаў яшчэ пра аднаго з "стаўпоў" Пулкаўскай астрафізікі - Гаўрыіла Андрыянавіча Ціхава. Аднак пра яго я магу сказаць не шмат. Ён быў выдатным назіральнікам. Фізікі сказалі б "эксперымен-татарам" г.з. адрозніваўся ўменнем ставіць і вырашаць асобныя задачы, якія ўзніка-юць падчас развіцця астраноміі. У сакавіку 1930 г. уся абсерваторыя разам з астра-номамі ўсяго свету была узбу-джаная адкрыццём дзевятай планеты Сонечнай сістэмы, якую потым назавуць Плуто-нам. Яшчэ не было канчаткова даказана, што гэта сапраўды вялікая планета (а не астэ-роід), і таму патрэбныя былі новыя і новыя назіранні. І вось С. К. Касцінскі (астраном Пулкаўскай абсерваторыі - Л.Л.) на 33-сантыметровым аст-рографе, а Г. А. Ціхаў на шмат меншым Брадзіхінскім астрографе (17 - сантыметровым) "навыперадкі" фатаграфуюць вобласць новай планеты, і ў Г.А. Ціхава планета выходзіць ані не горш, чым у С.К. Касцінскага. Гэта - поспех! Праўда, дакладнасць вызначэння каардынатаў новага аб'екта ў Сяргея Канстанцінавіча ў чатыры разы вышэй, бо фокусная адлегласць яго астрографа значна большая. Але затое ў Ціхава дакладней вызначаецца зорная велічыня планеты. Гаўрыіл Андрыянавіч даходзіць да віртуознасці ва ўжыванні "свайго" (з 1906 г.!) Брадзіхінскага астрографа да розных актуальных пытанняў астраноміі і яго, як быццам, не прыгнятае, што гэта маленькая прылада, што яго магчымасці абмежаваныя. Ён не ставіць тэарэтычных праблем, а калі трэба тэарэтычна абгрунтаваць ужываную ім методыку, ён выяўляе тую жа ювелірную канкрэтнасць, што і ў назі-раннях. Такім, напрыклад, быў даклад Гаўрыіла Андрыянавіча на IV з'ездзе айчынных астра-номаў, дзе я яго ўпершыню ўбачыў. Вырашаючы задачу, да якога моманту варта аднесці вымяраную на фотапласцінцы яркасць аб'екта, які змяняе бляск падчас экспазіцыі, Гаўрыіл Андрыянавіч рабіў перад аўдыторыяй разлікі, якія адпавядалі элементарнаму вызна-чэнню інтэграла. Верагодна, таму ў Гаўрыіла Андрыянавіча не стварылася школы. Ён ахвотна, з поўнай адданасцю вучыў усяму, чаму мог навучыць, быў ветлы, абыходлівы, у яго было шмат вучняў, але ... яны адыходзілі ад яго, ледзь устаўшы на ногі".
* * *
У ліпені 1941 г. з Пулкава павінна была накіравацца экспедыцыя ў Алма-Ату для назірання сонечнага зацьмення. Але пачалася вайна, таму было вырашана сумясціць экспедыцыю на сонечнае зацьменне з эвакуацыяй абсерваторыі. Пулкава атрымала адзін пасажырскі і адзін таварны вагон. Першага жніўня абодва вагоны адправіліся ў далёкі шлях. Ціхаў пісаў: "На Кастрычніцкай чыгунцы, паміж Ленінградам і Масквой, былі ўжо шматлікія сляды разбурэнняў і пажараў, У Маскве вагоны стаялі цэлыя суткі. Уначы быў налёт фашысцкіх самалётаў. Выбухі, трасавальныя кулі, пажары... Праз суткі нашы вагоны прычапілі да таварнага цягніка, які ішоў без прыпынкаў некалькі гадзін. У Куйбышаве ўжо не было за-цямнення. Ехалі ад Ленінграда да Алма-Аты роўна дваццаць сутак, прыехалі туды 21 жніўня. З гэтага дня і пачалося маё алма-ацінскае жыццё. Я застаўся ў Алма-Аце, у філіяле Ўсесаюзнай Акадэміі Навук. У 1946 г. была адчыненая Акадэмія Навук Казахскай рэспублікі, правадзейным сябрам якой неўзабаве мяне абралі".
Калі скончылася вайна, Ціхаў правільна разлічыў, што на ўзнаўленне разбуранай Пулкаўскай абсерваторыі пойдзе столькі часу, што яго жыцця не хопіць. Таму ён вырашыў застацца працаваць у Алма-Аце.
У верхняй частцы Алма-Аты (пры канцы вуліцы Ўзбекскай (цяпер вул. Сейфу-іна), у гарадской метэастан-ыі, на ўзвышэнні, якое нагадвае Пулкаўскія вышыні, у 1946 г. была пабудаваная планетная абсерваторыя і некалькі катэджаў для навукоўцаў. Там ўсталявалі той самы брадзіхін-кі астрограф а пазней - 20-ці санціметровы тэлескоп сістэмы Максутава, зручны нават для экспедыцыйных прац і які выкарыстоўваўся так сама для фатаграфічных і спектральных назіранняў Месяца і планет. Быў высажаны таксама «астрабатанічный» сад з рознымі дрэвамі і хмызнякамі. У садзе была любая Ціхаву серабрыстая елка і куст рэліктавай, існаваўшай на зямлі мільёны гадоў, расліны гінкга. Сярод іншых будынкаў пры абсерваорыі быў і катэдж Гаўрыіла Андрыянавіча, дзе ён жыў са сваёй жонкай Людмілай Яўгра-аўнай і хатняй прыслужніцай фінкай Ганнай, якую ён неўзабаве ўдачарыў (Родная дачка Ціхава - Таццяна Гаўрылаўна, геолаг, аўтар кнігі «Тайга и горы. Из рассказов геолога Тагиловой», Лениздат 1962 г.). Частку свайго дома навуковец аддаў пад лабараторыю. Ціхаў нават быў абраны ў члены Вярхоўнага Савета КазССР і прыгатаваў для сесіі Савета вялікі даклад аб значэнні астраноміі.
Астраномы, якія апынуліся ў Алма-Аце былі аб'яднаны ў створаны для гэтай мэты Астрафізічны інстытут, дырэктарам якога быў прызначаны акадэмік У. Г. Фясенкаў. Для развіцця даследаванняў па пошуку існавання жыцця на іншых планетах сонечнай сістэмы пры Акадэміі навук Казахскай ССР быў арганізаваны Сектар астрабатанікі, узначалены Г.А. Ціхавым.
Леанід Лаўрэш