Папярэдняя старонка: 2009

№ 52 (943) 


Дадана: 19-03-2020,
Крыніца: pawet.net.



№ 52 (943) 30 СНЕЖНЯ 2009 г.

З Новым 2010 годам!

Дарагія суродзічы-беларусы!

Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі віншую вас з надыходзячымі святамі і жадаю вам іх правесці з радасцю ў сэрцах вашых, бо - Хрыстос нарадзіўся!
Дарагія браты і сёстры беларусы! Святы гэтыя, як заўсёды, я буду святкаваць з усімі вамі, з надзеяй і верай у лепшую будучыню кожнага беларуса.
Прашу Бога ў гэтае вялікае свята чалавецтва, свята любові і дабраты, каб Бог паслаў "праменні свае хвалы" на наш прыгожы край, і дазволіў здзейсніць вялікі патэнцыял працавітага і разумнага беларускага народу. Мы не горшыя за іншых. Няма ніякай прычыны, каб мы жылі горш за іншых.
Жадаю вам з глыбіні сэрца тае мужнасці, тае вытрываласці і тае годнасці, якія дазволяць вам дасягнуць мэты кожнага народу - зрабіць са свайго краю найбольш утульнае для сябе месца на зямлі.
Дык дапамажы вам Божа!

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.


225 гадоў з дня нараджэння Зарыяна Даленгі-Хадакоўскага

Першы беларус, які вывучыў санскрыт

ДАЛЕНГА-ХАДАКОЎСКІ Зарыян Якаўлевіч (сапаўднае Чарноцкі Адам; 24.12.1784, каля в. Гайна Лагойскага р-на - 17.11.1825), славяназнавец, пачынальнік бел., украінскай, польскай і рускай археалогіі, фалькларыстыкі, этнаграфіі і дыялекталогіі. Член-карэспандэнт Варшаўскага таварыства сяброў навук (1819), член пецярбургскага Вольнага таварыства аматараў расійскай славеснасці (1819), маскоўскага Таварыства гісторыі і старажытнасцей расійскіх (1820). У 1801 скончыў Слуцкую павятовую навучальню. Працаваў хатнім настаўнікам. Потым праходзіў юрыдычную практыку ў Наваградку, працаваў у Менску прыватным адвакатам, дзе ў мясцовых архівах вывучаў старажытныя бел. акты і граматы. У 1807 працаваў на пасадзе кіраўніка маёнтка Варонча графа Несялоўскага. Падарожнічаў па Польшчы, Галіцыі, Палессі. Запісваў фальклор, мясцовыя дыялекты, абрады. У 1820-21 збіраў і вывучаў археалагічны, дыялектны, этнаграфічны і фалькл. матэрыял на Поўначы Расіі. У працы «Пра славяншчыну да хрысціянства» (1818) упершыню зрабіў спробу апісаць старажытны славянскі побыт, культуру і нар. творчасць у дахры-сціянскі перыяд, намеціў праграму комплексных даследаванняў славянскіх і суседніх народаў. У «Даследаваннях адносна рускай гісторыі» (1819) крытыкаваў некаторыя палажэнні «Гісторыі дзяржавы Расійскай» М. Карамзіна, удакладніў факты, звязаныя з гісторыяй Беларусі (у наступ-ных выданнях М. Карамзін улічыў іх). У «Праекце вучонага падарожжа па Расіі для вытлумачэння старажытнай славянскай гісторыі» (1820) і «Гістарычнай сістэме Хадакоўскага» (апубл. 1838) абгрунтаваў археалагічную тэорыю гарадзішчаў, прынцыпы збору фальклору і дыялектнай лексікі, упершыню ў славістыцы паказаў ролю тапанімікі для гістарычных даследаванняў, склаў рэестр агульнаславянскіх тапонімаў (у т.л. бел.), вызначыў тэорыю пашырэння бел. мовы. Большасць яго прац не апублікавана. Фалькл. спадчына Д.-Х. першая спроба сістэматычнага ўсвядомленага запісвання (з элементамі навуковай пашпартызацыі) славянскага фальклору ў яго жанравай разнастайнасці. Зрабіў значны ўплыў на А. Кіркора, Т. Зана, Я. Чачота, А Адынца, А. Ходзьку, П. Кірэеўскага, М. Максімовіча і інш. Навуковая і збіральніцкая дзейнасць Д.-Х. была ўзорам і праграмай для навукова-літаратурных аб'яднанняў Беларусі, Украіны, Польшчы і Расіі. У пошуках прарадзімы славян выйшаў на неабходнасць вывучэння санскрыту і першым у Расейскай імперыі асвоіў яго. Многія славяназнаўчыя праблемы (славянскі этнагенез, прара-дзіма славян), вылучаныя ім, актуальныя і ў наш час.


Гарадзенскі краязнаўчы каляндар на 2010 год

Старшыня Гарадзенскай гарадской арганізацыі ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны", прафесар Аляксей Пяткевіч выдаў "Беларускі настольны перакідны краязнаўчы каляндар на 2010 год (на матэрыяле Гродзеншчыны)". Гэта першы "абласны" каляндар у Беларусі, што само па сабе надзвычай важна і ўяўляе выдатны прыклад для іншых абласцей. Але акрамя гэтага выхад такога календара паказвае рэальны стан гарадзенскага краязнаўства. У календары адзначана больш за 700 знакавых (юбілейных) пазіцый (падзей, асобаў). Нават, калі сыходзіць з таго, што вытрымана перыядычнасць пяць гадоў, то спадар А. Пяткевіч, мае інфармацыйную базу не меншую, чым у 3500 пазіцый. Але ў гутарцы з карэспандэнтам "Нашага слова" Аляксей Міхайлавіч сказаў, што ён сам крытычна ставіцца да перыядычнасці календара ў пяць гадоў, а імкнецца да 10-гадовай перыядычнасці, то гэта значыць, што інфармацыйная база ў складаль-ніка павінна быць не менш, як на 7000 пазіцый, а гэта для вобласці ўжо больш, чым сур'ёзна.

У Менску каляндар можна будзе знайсці пасля 7 студзеня ў сядзібе ТБМ.



7 студзеня 2010 г.

Шчодры вечар

Вечарына-прэзентацыя першага нумара новага літаратурна-мастацкага часопіса "Верасень"

У імпрэзе бяруць удзел: Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Леанід Дайнека, Алег Трусаў, Уладзімір Някляеў, Леанід Дранько-Майсюк, Рыгор Сітніца, Барыс Пятровіч, Настасся Кухарэнка, Віталь Рыжкоў, Наста Кудасава, Воля Чайкоўская, Лізавета Дамініка Панамарова.

Сваімі спевамі калядны вечар прыўкрасяць: Эдуард Акулін, Таццяна Беланогая, Алеся Сівохіна і Народны вакальны гурт "Пліса" пад кіраўніцтвам Кастуся Герашчанкі.

У казачны калядны вечар вас чакаюць прыемныя сюрпрызы і неспадзяванкі. Першым 10-ці гледачам - калядныя падарункі ад рэдакцыі часопіса "Верасень" і кампаніі "Будзьма беларусамі!"

На Каляды гасцям рады! Калі Беларусь шануеце, прыходзьце - не пашкадуеце!

Вядовец вечарыны - паэт і бард Эдуард Акулін.

Чырвоны Касцёл. Пачатак - у 18 гадзін.

Уваход вольны.

Імпрзза адбудзецца ў межах агульнанацыянальнай культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!"


На Каляды - гасцям рады!

Напярэдадні Новага года і Калядаў госцем газеты "Наша слова"стаў вядомы беларускі паэт і бард, намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў, намеснік галоўнага рэдактара часопіса "Дзеяслоў", а з нядаўняга часу галоўны рэдактар новага літаратурна-мастацкага часопіса "Вераснеь" Эдуард Акулін.

- Спадар Эдуард, стоячы на вяршыні 2009 года, каго з беларускіх творцаў вы назвалі б ягоным сімвалам?

- 2009 год для мяне прайшоў пад зоркай паэзіі Анатоля Сыса. У гэтым годзе выдатнаму паэту споўнілася б толькі 50, але ён не дажыў да свайго залатога юбілею. Дажы-ла ягоная паэзія і наша памяць пра яго. На радзіме паэта ў вёсцы Гарошкаў адбылося цудоўнае свята паэзіі ў гонар Анатоля, а на ягонай роднай хаце была ўрачыста адкрыта мемарыяльная шыльда з такімі словамі: "У гэтай хаце нарадзіўся, жыў і тварыў вялікі беларускі паэт Анатоль Сыс" . Некага з прысутных на свяце збянтэжыла слова "вялікі", маўляў не паспеў памерці і ўжо "вялікі". Гэтым непрызнаным геніям хочацца сказаць: "Паспейце памерці ў 45, напісаўшы неўміручыя творы, і тады магчыма і ў дачынені да вас нехта з нашчадкаў ужыве слова "вялікі".

- 2009 год у культурным жыцці Беларусі запом-ніцца дзейнасцю агульнана-цыянальнай кампаніі "Будзьма беларусамі!". Што дала гэта кампанія вам асабіста і нам, беларусам, у цэлым?

- Кампанія "Будзьма беларусамі!" дала нам надзею, што мы дачакаемся "залацістага, яснага дня" для Беларусі. А мне асабіста дала шчаслівую магчымасць сустрэцца каля двухсот разоў з шматлікімі прыхільнікамі беларускай па-эзіі і песні.У гэтых вандроўках па Беларусі я быў не адзін, амаль заўсёды мы выступалі разам з маім сябрам, выдатным паэтам Леанідам Дранько-Майсюком, а таксама паэтыч-ныя дарогі са мной неаднойчы дзялілі Ніл Гілевіч, Анатоль Вярцінскі, Барыс Пятровіч, Сяргей Законнікаў, Васіль Якавенка, Алесь Камоцкі і іншыя беларускія паэты і барды. Па сутнасці гэтыя выступленні маюць місіянерскае прызначэнне. Сёння, як і сто гадоў таму, беларускія пісьменнікі закліканы будзіць беларусаў ад нацыянальнай летаргіі. Бо, на жаль, упэненага адказу на сакральнае Купа-лаўскае пытанне: "А хто там ідзе?" мы да гэтага часу не атрымалі. Кампанія "Будзьма беларусамі", не пабаюся гэтых высакапарных слоў, дапамагае усім нам усвядоміць свой нацыянальны лёс.

- Акрамя паэтычных вандровак па Беларусі ў гэтым годзе вы яшчэ ажыццявілі некалькі замежных "турнэ"…

- "Турнэ" - гэта, калі з таўсматым кашальком на акіянскім лайнеры вакол свету… А я прадстаўляў сучасную беларускую паэзію і песню на трох міжнародных паэтычных фестывалях. Два з іх прайшлі ў Польшчы - у Вейцбарку і Познані. А адзін, ён называўся "Белградскія паэтычныя сустрэчы", у Сербіі. Гэты фестываль стаўся яркай падзеяй у маім творчым жыцці. Па-першае, я адкрыў для сябе цудоўную, незвычайнай прыгажосці, славянскую краіну. Па-другое, знайшоў новых творчых пабрацімаў сярод сербскіх, македонскіх і балгарскіх паэтаў. Дарэчы, калі я распавядаў на фестывалях пра кампанію "Будзьма беларусамі!", на мяне спачатку глядзелі крыху здзіўлена. Бо і палякі, і сербы, і балгары ўжо даўно ёсць, а мы, беларусы, усё толькі збіраемся быць…

- Гэтай восенню ў выдавецтве "Галіяфы" выйшла кніга вашых вершаў "Вітражы". Гэтую мініяцюрную серыю нехта назваў "кішэнным фарматам"…

- Я ўжо адказваў на гэтае пытанне і не пабаюся паўтарыцца: "Лепш выдаваць кнігі кішэннага фармату, чым пертварыцца ў кішэннага паэта". А наогул я вельмі ўдзячны Зміцеру Вішнёву і Міхасю Башуру, кіраўнікам выдавецтва "Галіяфы", за тое, што яны запрасілі мяне надрукаваць вершы ў гэтай рарытэтнай кніжнай серыі.

-- Спадар Эдуард, а які лёс у вашага парэзанага "Радна", я маю на ўвазе кнігу паэззі, знішчаную ў 2000-ным годзе ў сталічным выдавецтве "Палібіг"?

- На жаль, лёс гэтай кнігі незайздросны… Прайшло амаль дзесяць гадоў, а ні-воднае выдавецтва, у тым ліку з так званых дэмакратычных, не прапанавала мне перавыдаць зборнік. Больш за тое я сам паспрабаваў паразмаўляць з выдаўцамі пра магчымасць перавыдання кнігі ў 2010 годзе і наступіў, так бы мовіць, на тыя ж самыя граблі. "А, гэта тая самая парэзаная кніга са скандальнай рэпутацыяй… Не, не можам. Самі разумееце, у нас выдвецкі калектыў, у кожнага ёсць сям'я, яе трэба карміць…" Карацей, свая кашуля бліжэй да цела. Прайшло дзесяць гадоў, а нічога ў гэтай краіне так і не змянілася.

- Ну як жа не змяні-лася? Нядаўна быў заснаваны новы літаратурна-мастацкі часопіс "Верасень", галоўным рэдактарам якога вы з'яўляецеся. Што гэта за выданне? Якая ягоная творчая канцэпцыя? Хто там будзе друкавацца?

- Часопіс "Верасень" заснаваны Таварыствам беларускай мовы, як моладзевае выданне. Справа ў тым, што шляхам хітрапакасных камбінацый за апошні час было знішчана некалькі літаратурных выданняў для моладзі. Гэта і часопіс "Першацвет", у якім я працаваў намеснікам галоўнага рэдактара, і часопіс "Бярозка", у якім у 1979 годзе я надрукаваў свой першы верш. Дык вось часопіс "Вера-сень" заснаваны, каб кампен-саваць гэтыя выдавецкія прагалы. Нехта ўбачыў у "Верасні" творчага канкурэнта часопісу "Дзеяслоў". Адказваю прыхільнікам літаратурных плётак адназначна: часопіс "Верасень" - не канкурэнт, а творчы партнёр "Дзеяслова". І нашыя творчыя канцэпцыі вельмі блізкія - друкаваць лепшае, што з'яўляецца ў сучаснай беларускай літаратуры. Толькі "Дзеяслоў" скіраваны на старэйшае і сярэдняе пакаленне пісьменнікаў, а "Верасень" будзе аддаваць перавагу творчай моладзі. Хаця ў якасці літаратурнай пераемнасці на старонках "Верасня" будуць з'яўляцца і творы мэтраў і прадстаўнікоў сярэдняга пака-лення беларускіх пісьменнікаў. А, наогул, у "Верасні" будуць змяшчацца і пераклады з іншых моў, і крытыка, і публі-цыстыка, і рэцэнзіі на навінкі літаратурнага жыцця, а таксама гутаркі з маладымі літаратарамі і майстрамі пяра, агляды музычнага і тэатральнага мастацтва, абвяшчацца творчыя конкурсы і г.д. А яшчэ мы мяркуем друкаваць часопіс у часопісе - "Верасок", дзе збіраемся адкрываць самыя юныя таленты, тых, хто робіць першыя крокі ў літаратуру. Дарэчы, у першым нумары "Верасня" мы друкуем агляд маладой беларускай паэзіі і прозы , якая змяшчалася на старонках "Дзеяслова" цягама 2009 года. Да "Верасня" гэтага ніхто не рабіў. Часопісы літаратурна-мастацкага холдынга з упартай зацятасцю, вось ужо сем гадоў запар замоўчваюць існаванне "Дзеяслова".

- Можаце назваць аўтараў першага нумара "Верасня", ці гэта пакуль сакрэт?

- Гэта не сакрэт. Але назаву толькі некаторых з трыццаці двух аўтараў першага нумара "Верасня". У святочным калядным нумары мы друкуем вершы Віталя Рыж-кова, Насты Кудасавай, Ігара Канановіча, Волі Чайкоўскай, Настассі Кухарэнка, Лізаветы Дамінікі Панамаровай, Рыгора Барадуліна; прозу Дар'і Ліс, Алёны Беланожка, урывак з новай аповесці Барыса Пятровіча, герадоцінкі Леаніда Дайнекі, п'есу Мюра Фарыдовіча і г.д. З творчым дабраславеннем маладых на старонках "Верасня" выступаюць народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч і заслужаны дзеяч культуры Беларусі Анатоль Вярцінскі. А яшчэ… Лепш хай застанецца нейкая таямніца для тых, хто чакае сустрэчы з першым нумарам часопіса "Верасень".

- І калі гэта сустрэча мае адбыцца?

- Усіх прыхільнікаў беларускай паэзіі і песні ласкава запрашаю на вечарыну-прэзентацыю першага нумара часопіса "Верасень", якая адбудзецца 7 студзеня ў Чырвоным касцёле. Пачатак імпрэзы ў 18 гадзін. Уваход вольны. Толькі паспяшайцеся! Першых 10-ці гасцей вечарыны чакаюць калядныя падарункі ад рэдакцыі часопіса "Верасень" і кампаніі "Будзьма беларусамі", у межах якой яна запланавана.

- А чаму ў часопіса назва такая восеньская - "Верасень"?

- А слова Вера ў назве часопіса вы чамусь не заўважылі? "Верасень" - гэта значыць - у засені Веры . Вось чаму ягоная прэзентацыя запланвана на Раство Хрыстова пад дахам касцёла Сымона і Алены. А больш дэталёвы адказ на гэта і іншыя пытанні вы пачуеце ў Шчодры вечар на святочнай вечарыне.

Гутарыў Усяслаў Войніч.


ПРА ВЫРАЗ «У ЧЫМ СПРАВА»

У «Родным слове» (2008. № 1. С. 66) пад рубрыкай «Паслухаем мовазнаўцаў» падаецца з загалоўкам «Дык «у чым справа»?» урывак з ад-наго дапаможніка. Тут гаворыцца пра няправільны, штучны пераклад рускіх фразеалагізмаў на беларускую мову, пра выкарыстанне фразеалогіі, неўласцівай нашай мове. Ёсць і спасылка на выказванне Кузьмы Чорнага. Маецца на ўвазе яго артыкул «Небеларуская мова ў беларускай літаратуры», апублікаваны ў 1928 г. Пісьменнік адмоўна ставіцца да некаторых сустрэтых у літаратурных творах слоў, канструкцый, а таксама выразаў, у тым ліку і ў чым справа. Не будзем забываць, што гэты артыкул пісаўся тады, калі наша літаратурная мова, кажучы словамі Максіма Лужаніна, яшчэ «шукала нор-маў». Таму многія сцвярджэн-ні К. Чорнага, несумненна, устарэлі і ніяк не могуць лі-чыцца актуальнымі і для сён-няшняга дня. Зрэшты, варта пагадзіцца з тым, што К. Чорны слушна крытыкуе аўтара п'есы «Каля тэрасы», які ўклаў выраз у чым справа менавіта ў вусны сялянкі, бо тады, у 1928 г., гэты фразеалагізм яшчэ не быў агульнаўжывальным і не ацэньваўся як размоўны.

А ўжывацца ў літаратурных тэкстах ён стаў значна раней. Так, у трагікамедыі Янкі Купалы «Тутэйшыя» (1922) ён выкарыстаны двойчы. Адзін раз яго ўжывае Янка Здольнік, які, пачуўшы гутарку Зноска з Немцам, пытаецца: "У чым справа?" Другі раз гэты выраз знаходзім у аўтарскай мове - у рэмарцы: "Чырвонаармеец па-лажыў набок абломак стрэльбы і паглядае, не разумеючы, у чым справа. " У сатырычным вершы Кандрата Крапівы «У крывавых муках» (1923) чы-таем: "Што за гвалт? У чым тут справа?" Дзесяткі разоў сустракаецца гэты выраз у мас-тацкіх творах дваццатых гадоў мінулага стагоддзя, у такіх аўтараў, як Максім Гарэцкі, Цішка Гартны, Сымон Барана-вых, Рыгор Мурашка, Міхась Лынькоў і інш.

Аналагічны выраз ёсць і ва ўкраінскай мове: в чому справа . Нароўні з ім і з тым жа сэнсавым зместам «што здарылася» ўжываецца в чому річ . У беларускай літаратурнай мове таксама нярэдка ўжыва-юць у чым рэч. Напрыклад, у Купалавых «Тутэйшых» (у рэмарцы) ёсць: "Немец паказвае на мігі, што не разумее, у чым рэч ." Або ў камедыі К. Крапівы «Хто смяецца апошнім»: [Левановіч:] "Высветлім, у чым тут рэч. "

Фразеалагізм у чым справа ў беларускіх акадэмічных тлумачальных і перакладных слоўніках чамусьці пада-ецца толькі ў такім афармленні: у чым справа? Як ужо было відаць з некаторых прыведзеных прыкладаў, выразы ў чым справа, у чым рэч ужы-ваюцца не толькі ў ролі пыта-льнага сказа. Даволі часта яны выступаюць як даданая частка складанага сказа. Вось толькі тры прыклады: "Пятрусь, хоць і глухаваты, раскатурхаўся хутка, сцяміў, у чым спра-ва..." (Я. Брыль); "Хлопцы не разумелі, у чым справа" (А. Чарнышэвіч); "Скеміўшы, у чым рэч, хапаешся за адну кішэнь, за другую..." (К. Кра-піва).

Магчыма, фразеала-гізм у чым справа - паўкалька з рускага в чем дело , але ён трывала прыжыўся ў нашай літаратурнай мове, і няма падстаў лічыць яго небеларускім. Фразеалагізмы з пры-чыны сваёй яркасці, экспрэсіў-насці, а ў шмат якіх выпадках і вобразнасці вылучаюцца вы-ключнай «прыліпчывасцю», здольнасцю пераходзіць з адной мовы ў другую. Як паказваюць даследаванні апо-шніх дзесяцігоддзяў (працы Эдуарда Саладухі, Юрыя Са-ладуба і інш.), у многіх развітых літаратурных мовах на долю запазычанняў, калек і паўкалек прыходзіцца да паловы фразеалагічнага фонду. І гэта нату-ральная з'ява: «Як ніводзін народ не можа паўнакроўна існаваць без рознабаковых кантактаў з іншымі народамі, так і мова спустошылася б сама ў сабе, не знаходзячы падсіл-кавання ў іншых мовах і не аддаючы ў сваю чаргу ўласных жыватворчых сокаў» (В.М. Макіенка).

Іван ЛЕПЕШАЎ.


Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя

24 студзеня 2009 года ГА "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны" у межах праекта "Дыялог" ладзіць Рэспубліканскую навукова-практычную канферэнцыю "Сучасны стан беларускай мовы і далейшая дзейнасць грамадскіх арганізацый па яго паляпшэнні". Тэмы для абмеркавання:

1. Сучаснае беларускае маўленне.

2. Моладзь і мова.

3. Беларуская мова ў духоўным жыцці.

4. Роля СМІ ў пашырэнні сферы ўжывання беларускай мовы.

5. Беларуская тапанімія: стан і перспектывы.

6. Стан беларускай мовы ў рэгіёнах.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя асобы.

Матэрыялы ў электронным выглядзе, аб'ёмам да 7 старонак дасылаць да 12 студзеня 2010 года з пазнакай на канферэнцыю.

Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены зборнік. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для публікацыі. Інфармацыя пра час і месца правядзення канферэнцыі з'явіцца пазней.


Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў студзені

Тычына Міхась Адамавіч Антанюк Ян Царкова Ніна Канстанцінаўна Сушчэня Анатоль Панізовіч Марат Яўхімавіч Малышка Іпаліт Міхайлавіч Кліменценка Святлана Ульян. Фёдарава Лілея Кожан Кліменцій Арсенавіч Анціпенка Лявон Міхайлавіч Пячкоўскі Франц Уладзімір. Благачынны Фларыян Мікал. Казак Міхась Мікалаевіч Лашук Алег Пятровіч Збадоўскі Эдуард Іосіфавіч Хадановіч Маргарыта Міх. Нікіцін Аляксандр Мускі Барыс Георгіевіч Бакіноўскі Валянцін Шынкевіч Уладзімір Дробаў Іван Міхайлавіч Новік Міхась Фаміч Болбас Данута Вацлаваўна Клімуць Яраслаў Іванавіч Лакішык Аляксей Рыгоравіч Стагначоў Уладзімір Драздоў Уладзімір Гасціловіч Уладзімір Всільев. Міхалёва Варвара Чачотка Анатоль Ілліч Кабышаў Зміцер Лысенак Р.В. Хадоркін Мікола Фёдаравіч Іпатава Вольга Міхайлаўна Барысаў Лявон Аляксеевіч Маляўка Марыя Кулік Анатоль Канус Марыя Іванаўна Кучынская Галіна Іванаўна Мялешка Віктар Александр. Апейка Марыя Фёдараўна Жынь Канстанцін Уладзімір. Гаравы Марат Гурская Людміла Багданкевіч Святлана Мікал. Шыманец Алена Езавіт Т. В. Заіка Зоя Міхайлаўна Чаркасава Любоў Восіпаўна Карповіч Уладзімір Леанід. Крол Вера Сяргееўна Каяла Уладзімір Іванавіч Масакоўскі Уладзімір Ген. Снітко Тамара Грэбень Раіса Водзіч Таццяна Бурбоўская Алена Уладзімір. Нагорны Юры Аляксандр. Зімніцкі Леанід Палубінская З. Г. Руцкая Алена Вітальеўна Магучая Галіна Міхалькевіч Людміла Мікал. Галавач Яўген Тамашоў Мікалай Грышкевіч Лявон Іосіфавіч Фядотаў Феакціст Пляхневіч Тамара Красоўскі Лявон Мікалаевіч Ліцьвінчук Анатоль Тамашэвіч Тамаш Іосіфавіч Антаноўскі Мікалай Гарановіч Віталь Рыгоравіч Шафарэнка Мікалай Мікал. Магучава Таццяна Васіл. Лабанава Наталля Андрэеўна Казак Сяргей Іванавіч Аляхновіч Мікалай Мікал. Жарнасек Ірэна Францаўна Варатынская Галіна Аляксан. Хамец Міхась Дзмітрыевіч Роўкач Андрэй Прышчыц Валянціна Сцяпан. Лазарэнкаў Валянцін Булыга Міхаіл Федзюшка Надзея Корнеў Павел Іванавіч Бахір Алена Капарыха Мікола Красоцкі Ян Яцкевіч Уладзімір Антонавіч Карэнька Людміла Мікал. Люліна Алена Канстанцінаўна Гарадко Галіна Станіславаўна Барысевіч Аляксандр Вітол. Жылінская Святлана Муша Уладзімір Мікалаевіч Скрыпко М.А. Землякова Ала Курчанава Ларыса Вітал. Малаш Юры Леанідавіч Гільвей Валянціна Лазюк Аляксандр Крывальцэвіч Мікола Мельнікаў Юры Леанідавіч Швец Алена Шыбека Аляксандр Сярг. Кашчэева Людміла Канопкіна Таццяна Станісл. Капуста Алена Міхайлаўна Мішкель Станіслаў Казлоўскі Алег Феліксавіч Дуброўская Наталля Сівіцкі Уладзімір Уладзімір. Адаська Віктар Казак Валянціна Нікалаеў Аляксандр Яўген. Пісарэнка Аляксандр Васіл. Мільнова Таццяна Мікал. Дзям'янаў Аляксандр Улазім. Лабоха Канстанцін Валянцін. Самуйлік Яўген Рыгоравіч Украінка Сяргей Сяргеевіч Якалцэвіч Марыя Антонаўна Дычок Рэгіна Янаўна Бечка Антон Вацлававіч Кузьмянкоў Генадзь Адам. Бяліцкая Ганна Сцяпанаўна Каратчэня Іван Адамавіч Семянчук Альбіна Барткевіч Таццяна Фёдараўна Закрэўская Ніна Савуліч Мікалай Яўсеенка Жана Кніга Галіна Батура Вольга Іванаўна Краўчук Ала Рымша Сяргей Шаклач Таццяна Навагродскі Мечыслаў Аляк. Ігнатчык Алег Уладзіміравіч Сытая Таццяна Варонька Ніна Адэльфонас. Коласава Алена Аляксандр. Сімбіраў Ігар Пясецкі Генадзь Леанідавіч Мінько Марына Рудак Таццяна Шыдлоўская Ніна Анатол. Ашуева Вера Яўгенаўна Аскірка Валянцін Фёдаравіч Патаранскі Сяргей Сяргеевіч Лысы Аляксандр Уладзімір. Мароз Аксана Пятроўна Калінін Мікалай Вальдэмар. Герасёва Таццяна Андрэеўна Прыхач Віталь Іванавіч Віданава Ірына Аляксеўна Кісель Таццяна Аляксандр. Шыман Дзмітры Валянцін. Пракурат Яўген Андрэевіч Лісоўскі Дзмітры Ліцкевіч Наталля Крыж Сяргей Аляксандравіч Рамановіч Вераніка Калядка Іна Кізееў Ігар Рабянок Дзяніс Гапеева Вальжына Міхайл. Федаровіч Святлана Міхайл. Чарных Наталля Батуеў Павел Сяргейчык Аляксей Мікал. Гедроіць Аляксандр Генадз. Багданчык Таццяна Норка Алеся Алесіна Ганна Міхайлаўна Хмараў Сяргей Рыгоравіч Лобан Павел Міхайлавіч Козел Алена Аляксандраўна Навахрост Кацярына Баброў Яўген Ігаравіч Лобец Алесь Паўлавіч Ліцьвінчук Аляксей Цяцёркін Мікалай Яўгенавіч Рудзіч Алена Чарнякова Вольга Гайдук Марыя Судак Вікторыя Лукашэнка Антон Уладзімір. Зубар Марына Уладзіміраўна Бяляева Кацярына Уладзім. Маркоўская Кацярына Мік. Паплеўка Юлія Юр'еўна Клімашонак Віталь Алегавіч Міханчык Нэлі Янушкевіч Леанід Свістунова Алеся Аляксанд. Музычэнка Андрэй Мікал. Картузава Яўгенія Юр'еўна Куцэпаленка Яўген Елісееў Андрэй Вінаградаў Віталь Котаў Павел Аляксандравіч Ларычаў Алег Васільевіч Магалінскі Ігар Уладзімір. Гарбачова Тамара Валер. Чырэка Алесь Падабед Аляксандр Пратасеня Юры Аляксандр. Дубовік Ганна Уладзіміраўна Акуліч Аляксандр Прымака Васіль Дзмітрыевіч Ефімовіч Аляксандр Вячасл. Ашкінадзэ Аляксандра Аляк. Зарубава Ганна Уладзімір. Каспяровіч Ілля Алегавіч Івановіч Кацярына Анатол. Бучына Марыя Віктараўна Малышава Людміла Яўген. Дранжкевіч Марыя Мішкоў Яўген Доўнар Павал Віктаравіч Чайка Сяргей Фёдарава Вольга Дзмітр. Белы Павал Аляксандравіч Гардзіенка Ала Андрэеўна Зімніцкая Ганна Ігараўна Пярвушына Галіна Сярг. Калесніковіч Максім Снітко Вера Андрасовіч Наталля Валянц. Луцэвіч Аляксандр Паўлючук Антон Вярбоўская Надзея Якушава Аліна Мікалаеўна Раковіч Аксана Уладзіміраўна Васілевіч Алена Канстанцін. Чылек Міхаіл Паўлавіч


Расце павага людзей да беларускай мовы, гісторыі і культуры

З інтэрвію БелаПАН старшыні грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" Алега Трусава

Расце павага людзей да беларускай мовы, гісторыі і культуры. Пра гэта сведчыць тое, што вельмі шмат моладзі ўступае ў ТБМ. Упершыню за апошнія гады назіраецца такі масавы ўступ моладзі ў аб'яднанне. 20 снежня ў сталічнай сядзібе ТБМ адбыўся сход прадстаўнікоў моладзі Таварыства з усіх рэгіёнаў Беларусі, на якім былі прыняты кірункі работы з моладдзю дзеля пашырэння ўжытку роднай мовы ў грамадстве.

Вынікі сацыялагічнага даследавання, праведзенага ў жніўні лабараторыяй "Новак" і Інстытутам стратэгічных даследаванняў BISS (Вільня, Літва), сведчаць, што 52% апытаных з павагай ставяцца да беларускай мовы і толькі 8% назвалі яе "бруднай і калгас-най". Аб змене адносінаў насе-льніцтва да роднай мовы сведчыць і вяртанне старажытных тапонімаў на мапу краіны, узвядзенне помнікаў і мемары-яльных знакаў выбітным дзея-чам нацыянальнай гісторыі і культуры. Так, на пачатку верасня ў Смаргоні (Гарадзенская вобласць) адкрыты помнік класіку беларускай літаратуры Францішку Багушэвічу, будаўніцтва якога было запланавана ў 1960-я гады.

У сыходзячым годзе Таварыства адсвяткавала 20-годдзе сваёй дзейнасці, у сувязі з чым былі выдадзена сувенірная прадукцыя (калян-дарыкі, сцяжкі, паштоўкі) і кніга "Летапіс ТБМ. 1989-2009".

Сярод асноўных дасягненняў Таварыства ў 2009 годзе - павялічэнне колькасці беларускамоўных праграм на тэлебачанні. Так, усе абласныя тэлерадыёкампаніі пачалі рабіць выпускі навінаў па-беларуску, пашырылася ўжыванне беларускай мовы ў выпусках навінаў рэспубліканскіх тэле-каналаў, трэці месяц транслю-ецца штотыднёвая перадача на тэлеканаде АНТ, прысвечаная гісторыі роднай мовы ў словах.

Дзякуючы намаганням таварыства, 600-годдзе перамогі пад Грунвальдам 15 ліпеня 1410 года будзе адзначацца на дзяржаўным узроўні Да гэтай слаўнай падзеі аб'яднанне выдала кішэнны і насценны каляндары на будучы год з выявай графічнага ліста Міхася Басалыгі "Бітва пад Грун-вальдам", а таксама ўпершыню выдала перакідны настольны каляндар на 2010 год, прысвечаны гісторыка-культурнай спадчыне Гарадзеншчыны.

ТБМ заснавала новы літаратурны часопіс "Верасень", першы нумар якога павінен выйсці напярэдадні новага года. Актывізавалася праца газеты "Звязда", якая аб'явіла сама для сябе 2009 год "Годам роднай мовы".

Вельмі хацелася, каб улады абвясцілі 2010 год "Годам роднай мовы". Дзеля гэтага Таварыства разам з міжна-родным грамадскім аб'яднан-нем "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" трэці месяц збірае подпісы і дасылае іх уладам. Паколькі ў 2010 годзе ўступае ў моц новы правапіс беларускай мовы, ТБМ распрацавала праект "Дыялог", у межах якога 24 студзеня будзе праводзіцца канферэнцыя на тэму "Што зрабіць, каб палепшыць стан беларускай мовы ў нашым жыцці?" з наступным выданнем зборніка матэрыялаў гэтай сустрэчы На канферэнцыі будзе разгядацца канцэпцыя праекту закона аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы.

21 лютага ў Міжнарод-ны дзень роднай мовы запланавана правядзенне III агульнанацыянальнай дыктоўкі па беларускай мове. З нагоды 80-годдзя з дня народзінаў класіка беларускай літаратуры Ула-дзіміра Караткевіча менавіта яго творы будуць прапана-ваны ўдзельнікам дыктоўкі.

Акрамя таго, ТБМ бу-дзе ўдзельнічаць у святакаванні шэрагу юбілеяў, у тым ліку 100-годдзя з дня народзінаў знакамітай беларускай пісьмен-ніцы і дзеяча нацыянальнага адраджэння Ларысы Геніюш (9 жніўня), а таксама будзе заклі-каць людзей аддаваць сваіх дзяцей у беларускамоўныя садкі і школы.

Мы спадзяёмся, што вынікі перапісу насельніцтва пакажуць павышэнне аўтары-тэту беларускай мовы ў гра-мадстве. Тым больш, што пад час перапісу ўлады не перашкаджалі беларускамоўным сцвярджаць свае адносіны да роднай мовы, як гэта было 10 год таму назад. Наадварот, свядомыя беларусы атрымалі падтрымку ад кіраўніка дзяржавы, які заявіў, што яго родная мова - беларуская, а дома ён гаворыць па-беларуску, на трасянцы і па-руску.

Знакавай падзеяй і ста-ноўчай прыкметай ёсць прызначэнне міністрам культуры краіны былога сябра ТБМ Паўла Латушкі. Краіна ўпер-шыню мае міністра культуры, які штодзённа гаворыць па-беларуску і для якога беларуская мова з'яўляецца са-праўды роднай. Дзякуючы гэтаму, ва ўсіх установах куль-туры пачалося пашырэнне ўжытку беларускай мовы, таму што беларус размаўляе на мова начальства.

Было б пажадана, каб такога маладога беларускамоўнага чалавека прызначылі і міністрам адукацыі.


Літаратурная сустрэча ў Дзітве

16 снежня ў Дзітвянскай сярэдняй школе адбылася музычна-літаратурная сустрэча з удзелам вядомага лідскага барда Сяржука Чарняка, і маладога паэта Лідчыны, сябра раённай рады Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны Кірыла Сыцько.

Сустрэча ладзілася ў межах тыдня роднай мовы, які праводзіўся ў Дзітвянскай СШ. Мерапрыемства праходзіла ў актавай зале, якая цалкам запоўнілася вучнямі і іх настаўнікамі. Працягвалася каля 45 хвілін. За гэты час госці з Ліды змаглі ўразіць слухачоў сваёй энергіяй і пазітывам, якім не было межаў. Спадар Сяржук раздаў усім ахвотным раздрукаваныя лісты з тэкстамі песень і прапанаваў спяваць разам. Гэтую ініцыятыву зала ўспрыняла вельмі пазітыўна, а першай песняй стаў, менавіта, легендарны трэк Лявона Вольскага "Тры чарапахі" ад якога зала амаль выбухнула, бо словы ведалі ўсе і ўсе пелі яе, чым былі прыемна ўражаны госці.

Пасля нядоўгіх спеваў Сяржука Чарняка, хвалю падхапіў і аматар беларускага слова Кірыл Сыцько. І не гледзячы на тое, што рэгламент часу быў малы, паэт паспяваў не толькі чытаць свае вершы, але і жартаваць, весяліць публіку, каб не страціць настрой сустрэчы. Так сама спадар Кірыл падзяліўся думкамі наконт аднаўленьня газеты "Прадмова", распавёў аб газеце "Наша слова" і прапанаваў вучням дасылаць цікавыя матэрыялы да яго, якія можна будзе друкаваць. Далей працягнуў свой невялічкі канцэрт Сяржук Чарняк, які не проста граў на гітары, але нават танцаваў сярод вучняў у самых лепшых традыцыях аўстралійскага рокгурта AC/DC. Моцныя рокавыя песні змяняліся лірычнымі спевамі. Калі гучала песня "Вільня", некаторыя слухачы ледзь не расплакаліся настолькі захапілі эмоцыі.

Скончылася імпрэза на мажорнай ноце пад песню "Тры чарапахі", якую запатрабавалі зноўку спець самі слухачы. Добры настрой зрабілі госці з Ліды на ўвесь наступны тыдзень!

Віталь Іваноў , г.Ліда.


Не стала Веры Рыч

У Лёндане на 74-м годзе жыцьця памерла вядомая ангельская перакладчыца Вера Рыч

Яе першы пераклад на ангельскую з беларускай мовы быў надрукаваны ў мюнхенскай газеце «Бацькаўшчына» ў 1957 годзе. В. Рыч перакладала Купалу, Коласа, Арсенневу, Багдановіча, Гаруна, Цётку, Геніюш, Бядулю, Крапіву, Іпатаву, Гілевіча ды іншых.

Яна нарадзілася 24 красавіка 1936 года ў Лондане. У 1960 годзе выйшаў яе першы зборнік паэзіі «Outlines» («Абрысы»). У 1963 годзе выйшаў яе другі зборнік вершаў «Portents and Images» («Знакі і вобразы»).

У 1969 годзе часопіс «Nature» прапанаваў Веры Рыч працаваць карэспандэнтам па Ўсходняй Еўропе ды СССР. У Беларусь яна трапіла толькі ў 1991 годзе. Пасля яна прыязджала ў Беларусь раз на год ці паўгода.

У 1971 годзе пад патранатам ЮНЭСКА выйшла першая ў свеце анталогія беларускай паэзіі на заходняй мове «Like Water, Like Fire: An Anthology of Byelorussian Poetry from 1828 to the Present Day» («Як вада, як агонь: Анталогія беларускае паэзіі ад 1828 года да сучаснасці»).

Але ў Савецкім Саюзе з прычыны непаліткарэктнасці гэтую кнігу выдалілі з продажу. У 1977 годзе выйшаў пераклад «Тараса на Парнасе» (пераклалі Вера Рыч ды Арнольд Макмілін).

У 2004 годзе выйшаў новы зборнік беларускай паэзіі ў перакладзе Веры Рыч «Poems on Liberty: Reflections for Belarus» («Вершы на Свабоду: Роздумы пра Беларусь»).

У 1970-1990 гады Вера Рыч шчыльна супрацоўнічала з дэмакратычнымі рухамі і рухамі ў абарону правоў чалавека у Савецкім Саюзе. Працавала ў Польшчы («Салідарнасць») і Венгрыі.

Сярод яе ўзнагародаў - прэмія імя Івана Франка (у гонар 40 гадовага служэння ўкраінскай літаратуры).

Вера Рыч працавала над перакладам «Новай зямлі» Якуба Коласа.


Рагачове адкрылі помнік бабулі Караткевіча

19 снежня на могілках у Рагачове ўрачыста адкрыты помнік бабулі Ўладзіміра Караткевіча - Людміле Антонаўне Барысевіч (1873-1963).

Яна была другой жонкай Васіля Грынкевіча - дзеда Караткевіча па маці. У яе і дзядзькі Ігара Караткевіч часта гасцяваў і плённа працаваў. Як пісаў сам творца, "у старасвецкай хаце, у дзедаўскім родным гняздзе" было "добра так, як нідзе".

Бабулю Людмілу, як і родную бабулю Ганну, пахавалі ў Рагачове на старых могілках. Месца пахавання бабулі Ганны (памерла ў 1906 г.) не захавалася. А магіла бабулі Людмілы была занядбаная. Таму і вырашана было аднавіць яе, ўсталяваць помнік з надпісам, што гэта бабуля пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.

Апоўдні тут сабраліся прыхільнікі творчасці Караткевіча, прадстаўнікі мясцовай улады. З Менска прыехалі пісьменнік Сяргей Панізьнік і ініцыятар ушанавання памяці бабулі Караткевіча, журналіст Глеб Лабадзенка:

У мяне ёсць палёгка, што ўсё, нарэшце, атрымалася да канца. У працэсе былі пэўныя праблемы. Мы хваляваліся, каб паспець да маразоў помнік паставіць. Былі праблемы з вырабам помніка - то ў іх літары "ў" не было, то кропачкі над "ё" не паставілі. Спіс тых, хто ахвяраваў грошы, у мяне ёсць на сайце - я іх пайменна назваў. Гэта людзі з Менска, з Гарадзеншчыны, а таксама супрацоўнікі "Радыё "Свабода" ў Празе сабралі ахвяраванні і перадалі.

З заснежаных могілак грамада накіравалася ў музей Народнай славы, дзе ёсць экспазіцыя, прысвечаная Караткевічу. Успамінамі пра выбітнага творцу падзяліўся Сяргей Панізьнік. Адбылася прэзентацыя дыска з галасамі Уладзіміра Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна.

Глеб Лабадзенка паведаміў, што прадстаўнікі мясцовай улады і, у прыватнасці, начальнік аддзелу культуры Міхаіл Зайцаў, станоўча агукнуліся на прапанову годна адзначыць у Рагачове 80годдзе з дня народзінаў Уладзіміра Караткевіча, якое будзе адзначацца ў кастрычніку наступнага году:

Яны мне паведамілі, што ў наступным годзе ўпарадкуюць вуліцу, дзе стаіць дом дзеда Караткевіча. Гэтую частку цяперашняй вуліцы Чкалава назавуць імем Караткевіча. Таксама яны вельмі хочуць, каб тут быў помнік Гервасію Выліваху. Помнік самому Караткевічу ёсць у Воршы. Падругое, яны сказалі, што на доме будзе прымацавана шыльда: "У гэтым доме падоўгу жыў і ствараў свае творы Уладзімір Караткевіч". На шыльдзе будзе ягоны барэльеф - выява Караткевіча пэўным чынам будзе прысутнічаць. Таму хочуць усталяваць помнік менавіта Гервасію Выліваху.

Гервасій - сярэдневяковы жыхар Рагачова з лягенды Караткевіча "Ладдзя Роспачы", напісанай тут у ліпеніжніўні 1964 года.

Сакратарыят ТБМ выказвае шчырую падзяку сябру ТБМ Глебу Лабадзенку за актыўную пазіцыю ў пытанні ўшанавання памяці пра Ўладзіміра Караткевіча, пра ўсіх і ўсё што з ім звязана. Мы высока цэнім уменне Глеба Лабадзенкі не толькі падняць праблему, але і вырашыць яе.

Наш кар.


Радзіме, высокім парыванням продкаў, вольнаму духу зямлі прысвячаю"

Такімі словамі адкрываецца трылогія "Пакутны век" пісьменніка, грамадскага дзеяча Васіля Якавенкі. 11 снежня ў Палацы мастацтва пры падтрымцы кампаніі "Будзьма" адбылася прэзентацыя другога выдання гэтай кнігі. Паводле слоў аўтара, трылогія "вынашана і выпакутавана ўсім жыццём", зрэшты, не толькі яго асабістым. "Героі твора - прыхільнікі беларускай ідэі, яны стаяць перад выбарам: страціць па "ўласнай ахвоце" свае этнічныя карані і растварыцца ў свеце шырокім, альбо жыць жыццём народа і нацыі, дбаючы пра росквіт яе".

Твор выклікаў жывую дыскусію, у спрэчках, апроч вядомых літаратуразнаўцаў Аляксея Рагулі, Анатоля Вераб'я і Міхася Кенькі, выступілі паэт і музыказнаўца Вітаўт Мартыненка, празаікі Эрнэст Ялугін, Кастусь Травень, Валер Санько, фізік і публіцыст Міхась Малько і іншыя. Падчас імпрэзы з песнямі выступаў кампазітар, кіраўнік гурта "ПЛАН" Андрэй Плясанаў. Сярод прысутных на прэзентацыі - амбасадар Швецыі Стэфан Эрыксан, дыпламаты Украіны, былы намеснік старшыні Канстытуцыйнага суда Валеры Фадзееў, прафесар філалогіі Лідзія Савік, пісьменнікі Вячаслаў Дубінка, Уладзімір Содаль, Юры Кур'яновіч, паэты Лявон Эміліт, Славамір Адамовіч, пісьменнік і выдавец Кастусь Цвірка, перакладчык і выдавец Зміцер Колас, мастакі Міхась Карпук, Алесь Цыркуноў, святар Аляксандр Ледаховіч і інш.

Па словах Уладзіміра Дамашэвіча, рэдактара апошняга выдання трылогіі, аўтар "Пакутнага веку" ўзняўся на такую вышыню прафесійнага майстэрства, што яго ўжо і перахваліць не можна.

Вядовец А. Верабей ва ўступным слове адзначыў, што трылогія «Пакутны век» вельмі хораша кладзецца ў кантэкст беларускай эпічнай прозы і, маючы новы аўтарскі погляд на рэчаіснасць, панаватарску развівае і дапаўняе набыткі нацыянальнай літаратуры.

У беларускіх пісьменнікаў наогул было нямала спроб і задум раскрыць вытокі, паказаць лёс народа. Але толькі не ўсім ім было суджана зрабіць тое ці так, як хацелася. Максім Гарэцкі, да прыкладу, марыў напісаць больш за тузін твораў, у якіх гістарычна раскрываўся б воблік народа.

Пра тое ж марылі Кузьма Чорны, Уладзімір Караткевіч… Плённа папрацаваў у гэтым жанры Іван Мележ. Нельга тут не прыгадаць і Міхася Машару, Піліпа Пестрака, Вячаслава Адамчыка, Івана Чыгрынава…

А яшчэ цікава прасачыць па эпічных творах беларускі нацыянальны тыпаж. Ну, вось вам Лявон Зяблік («Раскіданае гняздо» Я. Купалы), вось Міхал (паэма «Новая зямля» Я. Коласа), вось Міхал Тварыцкі («Трэцяе пакаленне» К. Чорнага»), вось Васіль Дзяцел («Палеская хроніка» І. Мележа), а далей - Пятрок Багацька (аповесць «Знак бяды» В. Быкава). У шматгранным і людным творы В. Якавенкі «Пакутны век» яскравымі і хвалюючымі архетыпамі з'яўляюцца Пятро Рамановіч - просты, шчыры, мудры чалавек, ды антыпод яму і не толькі яму - Данік Плюнгер, нягоднік, прайдзісвет, круцель, якіх мала дзе знойдзеш.

У жанравых адносінах «Пакутны век» - від эпасу, і, пры ўсім тым, гэта сацыяльнапсіхалагічны раман, твор лірычны, філасафічны, публіцыстычны, гістарычны, замешаны на дакументальнай аснове. Для беларускай літаратуры гэта значны, важкі набытак!

На прэзентацыі быў паказаны відэаролік з выступленнем Барыса Уладзіміравіча Кіта, слыннага беларуса, якому на пачатку красавіка 2010 года споўніцца 100 гадоў. Відэазапіс падрыхтавалі за дзень да падзеі браты Уладзімір і Мікалай Азёмы.

Аўтар трылогіі Васіль Якавенка прадставіў Барыса Кіта як бацьку беларускай нацыі - так яно выглядае на сённяшні дзень.

Барыс Кіт выказаў сваё рэзюме, дастасаванае да літаратурнай імпрэзы: «Сваёй кнігай, якая прэзентуецца, Васіль Цімафеевіч Якавенка дасягнуў вяршынь літаратурнай вартасці. Я лічу, што гэты твор можна прыраўняць да гэтакіх вядомых у свеце твораў, як славутая трылогія Генрыка Сянкевіча "Агнём і мячом", "Патоп", "Пан Валадыёўскі", а таксама Льва Талстога "Вайна і мір", якія добра адлюстроўваюць гістарычныя эпохі сваіх народаў. Таксама і "Пакутны век" памастацку адлюстроўвае гісторыю беларускага народа, пачынаючы з другой паловы ХІХ стагоддзя, асабліва падзеі, якія адбываліся на Беларусі падчас нямецкай акупацыі ў 1939-1944 гадах. Вельмі важна, што ў сваіх творах наш пісьменнік адзін з першых, які падае сапраўдныя факты, не змененыя ніякай палітыкай, што сапраўды здзейснена. І вось за ўсё гэта мы павінны быць вельмі ўдзячнымі Васілю Цімафеевічу і пажадаць яму далейшых поспехаў у ягонай каштоўнай літаратурнай дзейнасці.

Барыс Кіт Франкфурт-на-Майне 10.12.2009 г." Фрагмент падборкі

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX