Папярэдняя старонка: 2010

№ 08 (951) 


Дадана: 19-03-2020,
Крыніца: pawet.net.



№ 8 (951) 24 ЛЮТАГА 2010 г.


21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

У Міжнародны дзень роднай мовы ў Менску, у Чырвоным касцёле прайшла трэцяя агульнанацыянальная беларуская дыктоўка. Акцыя была прымеркаваная таксама да 20-годдзя прыняцця ў Беларусі Закону аб мовах.

Адрывак з твору Ўладзіміра Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі» пад дыктоўку пісалі болей, як 50 чалавек, у тым ліку амбасадары Ўкраіны і Швецыі Ігар Ліхавы і Стэфан Эрыксан.

Дыктоўку чыталі прафесійныя філолагі - намесніца старшыні Таварыства беларускай мовы Алена Анісім і Алесь Чэчэт, кіраўнік Фрунзенскай раённай арганізацыі ТБМ г. Менска. Удзельнічаў у дыктоўцы і старшыня ТБМ Алег Трусаў. Як паведаміў Алег Трусаў, вынікі ўсіх этапаў дыктоўкі будуць падведзены праз месяц, імёны пераможцаў надрукуюць у газеце "Наша слова", а затым на ўрачыстай вечарыне яны атрымаюць прызы.

Пасля заканчэння дыктоўкі прайшла прэзентацыя выданняў ТБМ. Былі прадстаўлены газеты "Наша слова" і "Новы час", часопісы "Лідскі летапісец" і "Верасень". Былі прэзентаваныя таксама ўсе, выпушчаныя ўжо, еўраграматыкі, а таксама "Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы" на 42 000 слоў сяброў ТБМ Алены і Лявона Баршчэўскіх, выдадзены ў адпаведнасці з новымі правіламі.

Чарговыя этапы дыктоўкі пройдуць 15 і 25 сакавіка. Яны будуць прысвечаныя прыняццю першай Канстытуцыі РБ (15 сакавіка 1994 году), паводле якой беларуская мова атрымала статус адзінай дзяржаўнай, а таксама 82-й гадавіне заснавання БНР, якая ўпершыню абвясціла беларускую мову дзяржаўнай. На наступных этапах да дыктоўкі маюць далучыцца іншыя грамадскія арганізацыі, палітычныя партыі і рэгіёны.

Акрамя Менска трэцяя агульнанацыянальная дыктоўка праходзіла 21 лютага ў Магілёве, Лідзе і іншых населеных пунктах. 20 лютага дыктоўка прайшла ў г. Бярозаўцы Лідскага раёна і ў в. Дварэц Дзятлаўскага раёна.

Міжнародны дзень роднай мовы адзначылі і на першым нацыянальным тэле-канале, усе выпускі праграмы «Навіны» і «Ў цэнтры ўвагі» 21 лютага ішлі па-беларуску.

Наш кар.

На здымках: дыктоўка пішацца ў двух класах, чытаюць А. Анісім і А. Чэчат; дыктоўку пішуць паслы Швецыі і Ўкраіны С. Эрыксан і І. Ліхавы.


75 ГАДОЎ ГЕНАДЗЮ ЛЫЧУ

ЛЫЧ Генадзь Міхайлавіч (н. 25.2.1935, в. Магільна Уздзенскага р-на Менскай вобл.), бел. вучоны-эканаміст. Акад. Нац. АН Беларусі (1991, чл.-кар. з 1986). Д-р эканам. н. (1973), праф. (1977). Засл. дз. нав. Беларусі (1980). Брат Л.М. Лыча. Скончыў Бел. ін-т нар. гаспадаркі (1958). У 1958-61 на Брэсцкай абл. с.-г. доследнай станцыі; з 1967 у Бел. НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі, з 1977 у БелНДІ эканомікі і арг-цыі сельскай гаспадаркі (нам. дырэктара). 3 1988 дырэктар Ін-та эканомікі і адначасова з 1992 акад.-сакратар Аддзялення гуманіт. навук Нац. АН Беларусі. Даследуе праблемы павышэння эканам. эфектыўнасці сельскай гаспадаркі, у т.л. меліярацыі, кіравання нар. гаспадаркай, эканам. суверэнітэту, між-дзярж. эканам. інтэграцыі.

Аўтар кнігі "Трагедыя беларускага сялянства". Кніга прысвечана набалелым праб-лемам беларускай вёскі. Яна пачынаецца кароткім экскурсам у гісторыю беларускага сялянства, у якім паказана спрадвечная прыгнечанасць і эксплуатацыя жыхароў вёскі. Цэнтральнае месца адведзена аналізу сучаснага крызіснага стану сельскай гаспадаркі, паказу масавага збяднення сельскага насельніцтва і звязанага з ім падзення маралі і культурнага ўзроўню ягонага жыцця, абвастрэння сацыяльнай і дэмаграфічнай сітуацыі на сяле. Разглядаюцца прычыны, якія абумовілі заняпад аграрнай эканомікі і яе сацыяльнай інфраструктуры. Пры гэтым асаблівая ўвага ўдзяляецца вынятку з сельскай гаспадаркі яе вытворчых рэсурсаў і даходаў. На аснове абагульнення замежнага досведу прапанава-ны шляхі выхаду беларускай вёскі з глыбокага крызісу. Разлічана на масавага чытача.


УЛАДЗІМІРУ ПУЗЫНЮ - 70

ПУЗЫНЯ Уладзімір Якаўлевіч (н. 26.2. 1940, Менск), майстар-рэстаўратар нац. музычных інструментаў, выканаўца на іх, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1994). Скончыў Менскую музычную навучальню імя М. Глінкі (1964), Менскі інстытут культуры (1989). У 1965-78 артыст Дзяржаўнага нар. аркестра Беларусі імя Жыновіча, адначасова з 1972 працаваў у Менскім абласным, у рэспуб-ліканскіх навукова-метадычных цэнтрах нар. творчасці і культурна-асветніцкай работы. З 1979 педагог-ілюстратар сярэдняй спецыяльнай музычнай школы пры Бел. кансерваторыі, старшы метадыст па фальклоры пры Менскім абласным метадычным цэнтры. 3 1982 майстар, у 1983-88 загадчык вучэбнай майстэрні па рэстаўрацыі, рамонце і вырабе нар. музычных інструментаў Менскага інстытута культуры. Стваральнік музея бел. музычных старажытных інструментаў «Бел. хатка». Вырабляе бел. нар. музычныя інструменты: аэрафоны сапранавыя, альтавыя, басовыя дудкі; жалейкі, дуды, трубы і інш.; хардафоны - колавая ліра, басэтля і інш. Выступае з ігрой на бел. музычных інструментах у канцэртных праграмах, фестывалях нар. творчасці і інш. Аўтар зб. «Лірнік» (1993), артыкулаў пра бел. нар. музычныя інстру-менты: «Беларуская дудка», «Беларуская жалейка», «Беларуская ліра», «Беларуская дуда», «Беларуская сурма», «Беларускія ўдарныя інструменты».


Клуб "Спадчына" напісаў ІІІ Агульнанацыянальную дыктоўку

Вось ужо тры гады Усебеларуская дыктоўка праходзіць і ў менскім культурна-асветным клубе "Спадчына".

12 лютага 2010 года ў клубе "Спадчына" была праведзена чарговая дыктоўка, у якой прнялі ўдзел каля 50 сяброў клуба. Тэкстам для дыктоўкі быў выбраны адрывак з артыкула доктара філалагічных навук, прафесара А.В. Мальдзіса пра славутага вучонага-беларуса Ігната Дамейку. Дыктоўку правяла З.А. Бандарэнка. Тэксты дыктовак сяброў клуба будуць захоўвацца ў Старадарожскім мастацкім музеі.

Камітэт Ушанавання ганараваў за заслугі ва ўкараненні ў жыццё беларусаў Усебеларускай дыктоўкі яе пачынальніка, палітолага, грамадскага і культурнага дзеяча Уладзіміра Падгола медалём Язэпа Лёсіка "За руплівасць на ніве беларускага асветніцтва", дыпломам і занясеннем у Кнігу гонару "Рупліўцы твае, Беларусь".

Паводле А. Валахановіча .


Дзейнасць Баранавіцкай Рады ТБМ па пашырэнні беларускай мовы ў 2009 годзе

Баранавіцкія сябры ТБМ распачалі новы 2009 год са сустрэчы 1 лютага са знакамітым беларускім пісьменнікам і гісторыкам Уладзімірам Арловым. Гэта ўжо 4-я сустрэча за апошнія 5 гадоў са служкай багіні Кліо, які прэзентаваў другое выданне сваёй кнігі "Імёны свабоды". Удзельнікі імпрэзы задавалі пісьменніку Арлову цікавыя пытанні, набывалі яго кнігу, а таксама шматлікія аўдыёдыскі "Таямніцы Полацкай зямлі", "Адкуль наш род", "Сланы Ганібала", "Час чумы", "Паром праз Ля-Манш", "Паўстанцы".

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы. Менавіта ў гэты дзень прыхільнікі роднага слова падара-валі чытачам Цэнтральнай біб-ліятэкі імя Валянціна Таўлая кнігу "Беларускі Трышчан". Трышчан - малады прынц Карнавалійскі, які закахаўся ў ірландскую прынцэсу Іжоту. Гэтая рамантычная гісторыя абышла ўсю сярэднявечную Еўропу, была прыкладам і сімвалам чысціні пачуццяў і кахання. "Беларускі Трышчан", які сведчыць аб нашых глыбокіх сувязях з еўрапейскай і хрысціянскай традыцыямі, цяпер даступны баранавіц-кім навучэнцам і студэнтам, усім аматары роднага слова.

24 сакавіка 2009 года Баранавіцкія сябры ТБМ уручылі копію ліста 1918 года жыхароў мястэчка Моўчадзь (Баранавіцкі раён) дырэктарцы Баранавіцкага краязнаўчага музея Ірыне Станюк. Дадзены зварот грамадзян-беларусаў мястэчка Моўчадзь знайшоў ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры i мастацтва вядомы беларускі даследчык гісторыі БНР Анатоль Сідарэвіч. У ім гаворыцца, што 7 ліпеня 1918 года сяляне мястэчка Моўчадзь напісалі зварот да Народнага Сакратарыяту БНР і просяць прыслаць да іх настаўніка беларускай і нямецкай мовы. Гэты цудоўны дакумент чарговы раз абвяргае савецкі міф пра тое, што беларускі народ не прызнаваў i не падтрымліваў Беларускую Народную Рэспубліку i яе ўрад у 1918 годзе. Пісьмо сялян вёскі Моўчадзь яскрава сведчыць, што простыя людзі лічылі БНР сваёй роднай дзяржавай і таму звярталіся ў беларускі ўрад з такімі пытаннямі.

22 траўня мы трады-цыйна ладзім мілавідскі фэст у гонар паўстанцаў Кастуся Каліноўскага 1863 года. Напярэдадні мы напісалі зварот на імя старшыні Баранавіцкага райвыканкама Язубца М.М., які падпісалі 34 чалавека. У пісьме гаварылася, што сёння мілавідскія помнікі, асабліва каталіцкая капліца, знаходзяцца ў плачэўным стане. Тэрыторыя ля помнікаў непрыбраная, не пасаджаны кветкі, наўкол расце зелле і вялікая трава, асаблівая ля праваслаўнага крыжа. Баранавіцкі райвыканкам выканаў свае абяцанні і адрамантаваў мілавідскія помнікі, а сябры ТБМ прыбралі тэрыто-рыю ад смецця. У гэтым 2009 годзе ў патрыятычнай імпрэзе прынялі ўдзел пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў, а таксама былы міністр замеж-ных спраў Рэспублікі Беларусь Пётр Краўчанка. Віктар Сырыца расказаў пра гісторыю Мілавідскай бітвы, а грэка-каталіцкі святар айцец Яўген правёў набажэнства па загінуўшых за свабоду і незалежнасць Бацькаўшчыны. Уладзімір Арлоў нагадаў імёны змагароў за незалежнасць Беларусі і ўручыў сваю кнігу "Імёны свабоды" самым маладым удзельнікам імпрэзы. На заканчэнні свае песні пра касінераў-паўстанцаў заспявала Галіна Ярашэвіч, а саксафаніст Валер Шыла ўразіў усіх прысутных сусветна вядомым паланезам М.К. Агінскага "Развітанне з Радзімай".

У 2009 годзе баранавіцкія сябры Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны таксама накіравалі калектыўны зварот у Баранавіцкі райвыканкам, які падпісалі 43 чалавекі. У звароце гаворыцца, што 28 чэрвеня 2010 года спаўняецца 350 гадоў знакамітай Палонкаўскай бітве, у якой гетманы Павел Сапега і Стэфан Чарнецкі разбілі ля вёскі Палонка (Баранавіцкі раён) войска маскоўскага ваяводы Івана Хаванскага падчас вайны Расіі і Рэчы Паспалітай абодвух народаў 1654-1667 гг.

Падпісаўшыя пісьмо грамадзяне прапануюць:

- добраўпарадкаваць тэрыторыю ля каменя-валуна каля в. Палонка, які ўсталяваны ў гонар бітвы 1660 года;

- на камені-валуне зрабіць металічную шыльду наступнага зместу: "Тут 28 чэрвеня 1660 года аб'яднанае беларуска-літоўскае і польскае войска пад кіраўніцтвам гетманаў Паўла Сапегі і Стэфана Чарнецкага здабыло вялікую перамогу над утрая большым войскам маскоўскага ваяводы Івана Хаванскага падчас вайны Расіі і Рэчы Паспалітай абодвух народаў 1654-1667 гг."

- агарадзіць камень-валун;

- прапанаваць вучням Палонкаўскай школы праводзіць талаку па добраўпарадкаванні тэрыторыі ля каменя-валуна і памятнага знака ў гонар бітвы 1660 года.

Гэты калектыўны зварот падпісалі вядомыя ў Баранавічах пісьменнікі і паэты, гісторыкі, навукоўцы, палітычныя і грамадскія актывісты, якія гатовы прыняць удзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі ля каменя-валуна.

17 чэрвеня 2009 года баранавіцкія сябры ТБМ прынялі ўдзел у прэзентацыі кнігі "Утроп Літвы" свайго земляка Здзіслава Сіцькі. Аддзел культуры Баранавіцкага гарвыканкама дазволіў правесці творчую вечарыну ў памяшканні Баранавіцкай гарадской Цэнтральнай бібліятэкі імя Валянціна Таўлая. Гэтая грунтоўная навуковая праца была надрукавана з нагоды 1000-х угодкаў згадкі тапоніма "Літва" у Кведлінбургскіх аналах.

У абмеркаванні кнігі прынялі ўдзел Міхась Бернат, Вячаслаў Сухарэбскі, Валер Палікарпаў, Вячаслаў Болбат, Уладзімір Гундар, Віктар Сырыца, Наталля Урублеўская. Усе выступоўцы сцвярджалі, што "даўняя Літва" з'яўляецца адным са складнікаў беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці. Літоўшчына сёння - гэта тое, што абумоўлівае адрознасць беларускай гісторыі і традыцыяў ад расейцаў, палякаў і ўкраінцаў.

Сваё 20-ці годдзе баранавіцкія сябры ТБМ адзначылі 5.07.2009 года адмысловай культурніцкай акцыяй. Мы правялі імпрэзу, прысвечаную 185-м угодкам высылкі ў аддаленыя губерні Расіі 20 беларускіх філаматаў і філарэтаў. Імпрэза прайшла ў прыватным садзе на вуліцы Адама Міцкевіча за кубачкам малака, па традыцыі філаматаў і філарэтаў. Менскія артысты Раман Абрамчук, Алена Прохарава, Вольга Кандэвега расказалі пра філаматаў і філарэтаў, спявалі знакамітыя песні беларускай студэнцкай моладзі XIX стагоддзя. Краязнаўца Міхась Бернат распавёў пра мясціны баранавіцкай зямлі, якія звязаны з жыццём і дзейнасцю філаматаў і філарэтаў. Ля вёскі Карчова ёсць камень-валун, ля якога збіралася студэнцкая моладзь. Ён і цяпер называецца "філарэтаў" камень. Мясцовыя паэты Алесь Корнеў, Іван Лагіновіч чыталі вершы, прысвечаныя Міцкевічу, Чачоту, Дамейку, Зану. На заканчэнні вечарыны была праведзена віктарына аб дзейнасці філаматаў і філарэтаў. Пераможцы атрымалі партрэты філаматаў і філарэтаў з керамікі. Удзельнікі свята выканалі гімн філаматаў і філарэтаў "Хай радасць вачэй нашых блісне".

29 жніўня 2009 года баранавіцкія сябры ТБМ сустрэліся са знакамітай гарадзенскай паэткай Данутай Бічэль-Загнетавай. Яна прыехала на творчую сустрэчу па запрашэнні мясцовага паэта Алеся Белага. Данута Бічэль прэзентавала сваю кнігу "Хадзі на мой голас", выдадзеную гарадзенскім рухам "За свабоду". Паэтка расказала пра сваё жыццё, творчасць, адказала на шматлікія пытанні прысутных. Удзельнікі імпрэзы пагадзіліся разам з Данутай Бічэль прыняць удзел летам 2010 года ў пілігрымцы, прысвечанай 100-годдзю з дня народзінаў паэткі Ларысы Геніюш.

Сябры ТБМ з задавальненнем набывалі кнігі Дануты Бічэль "Хадзі на мой голас", зборнік вершаў Алеся Чобата "Калі хочаце мець у Айчыне свабоду", а таксама 2-х томную энцыклапедыю творчасці Васіля Быкава, выдадзеную Сяргеем Шапранам.

У першыя дні верасня штогод традыцыйна адзначаецца Дзень беларускага пісьменства і друку. 7 верасня 2009 года баранавіцкія сябры ТБМ наведалі краязнаўчы музей у вёсцы Русіны. Удзячныя наведвальнікі падаравалі музею беларускія газеты "Наша доля" (верасень 1906 года), "Вольная Беларусь" (травень 1917 года), а таксама адукацыйнае пасведчанне 1942 года выпускніцы Беларускай народнай школы з вёскі Вялікая Валахва Патоцкай Аляксандры.

27 верасня 2009 года баранавіцкія сябры Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны аргані-завалі сустрэчу з вядомым беларусам Польшчы Алегам Латышонкам, які прэзентаваў сваю чарговую кнігу "Нацыянальнасць - Беларус". На думку Алега Латышонка бела-русы - двайныя сіроты, бо гэта русіны, пазбаўленыя Кіева, і ліцьвіны, пазбаўленыя Вільні. У кнізе А. Латышонка яскрава паказана барацьба Польшчы і Расеі за Беларусь, і як беларусам удалося выжыць у гэтым страшэнным супрацьстаянні.

На творчай сустрэчы выступіў таксама галоўны рэдактар часопіса "Arche" Валер Булгакаў, які прэзентаваў найперш часопіс "Arche" і сваю кнігу "Геапалітычнае месца Беларусі ў Еўропе і свеце". Усе прысутныя на імпрэзе людзі не толькі актыўна слухалі выбітнога гісторыка і журналіста, але і набылі багата іхніх кніжак.

22 лістапада 2009 года адбылася творчая сустрэча з літаратарам Анатолем Тарасам, які піша пра гісторыю Беларусі. Аддзел культуры Баранавіцкага гарвыканкама адмовіўся даць памяшканне Цэнтральнай бібліятэкі, таму сустрэча адбылася на прыват-най кватэры. У сустрэчы пры-нялі ўдзел 46 чалавек, якія імгненна разабралі ўсе кнігі, прывезеныя Анатолем Тарасам. Пад рэдакцыяй Анатоля Тараса выйшла кніга "Войны Маскоўскай Русі з Вялікім Княствам Літоўскім і Рэччу Паспалітай у XIV-XVIІ стст." На заканчэнні Анатоль Тарас адзначыў, што будзе цяжка, але вельмі цікава жыць. Хутка нас чакаюць вялікія перамены. Але пакуль Беларусь адзіная ў Еўропе краіна, у якой як будучыня, так і мінулае не-прадказальныя.

Т.ч. у 2009 годзе было яшчэ цяжэй працаваць у адраджэнскай справе з прадстаўнікамі ўлады, чым у папярэднія гады. У 2009 годзе ўлады не далі памяшкання для правядзення дыктоўкі па беларускай мове, не дазволілі сустрэчу ў Цэнтральнай бібліятэцы з Уладзімірам Арловым, Анатолем Тарасам. Была забаронена сустрэча сяброў ТБМ з вучнямі Ляхавіцкай гімназіі. Усё цяжэй становіцца друкаваць беларускамоўныя артыкулы ў мясцовай газеце "Intex-press".

Віктар Сырыца, старшыня Баранавіцкай Рады ТБМ імя Ф. Скарыны.


ІІІ-я Агульнанацыянальная дыктоўка на Лідчыне

Міжнародны дзень роднай мовы на Лідчыне быў адзначаны правядзеннем ІІІ-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі ў гарадах Ліда і Бярозаўка.

20 лютага пісалі дыктоўку ў Бярозаўцы . Пад дыктоўку была выдзелена чытальная зала Бярозаўскай гарадской бібліятэкі. Сабраліся дзеці і дарослыя, усяго дзевяць чалавек. Дыктаваў тэкст паводле кнігі У. Караткевіча "Зямля пад белымі крыламі" старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Станіслаў Суднік .

Па выніках дыктоўкі былі вызначаны тры пераможцы. Імі сталі:

1. Трафімчык Алеся - 9 "Б" клас, СШ №3;

2. Макрушыч Галіна - бібліятэкар Бярозаўскай гарадской бібліятэкі;

3. Марозава Карына - 9 "Б" клас, СШ №3.

Пераможцы былі ўзна-гароджаны кнігамі ад імя Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ і будуць прадстаўлены да ўзнагарод у сядзібу ТБМ у Менск. Арганізатар дыктоўкі ў Бярозаўцы сябар ТБМ Сяргей Трафімчык быў уганараваны юбілейным значком ТБМ.

У Лідзе дыктоўку пісалі 21 лютага ў чытальнай зале Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы. Дыктоўку пісалі 18 чалавек, у асноўным студэнты Лідскага каледжа, якія вучацца цяпер, і якія закончылі каледж, але не разарвалі стасункі з ТБМ і працягваюць актыўную працу ў Лідскай гарадской арганізацыі.

Дыктаваў тэкст паводле кнігі У. Караткевіча "Зямля пад белымі крыламі" старшыня арганізацыі ТБМ каледжа, выдатнік адукацыі Беларусі, выкладчык каледжа Міхась Мельнік.

Па выніках дыктоўкі пераможцамі прызнаны 5 ча-лавек:

1-е месца - Ібрагім Мар'яна;

2-е месца - Дукач Аляксандра і Ясюкевіч Настасся;

3-е месца - Навакунскі Іван і Курсевіч Наталля.

Вызначыць пераможцаў і расставіць іх па месцах было не так проста. Усе названыя пяць чалавек напісалі дыктоўку на 10 .

Удзельнікам дыктоўкі былі раздадзены беларускія каляндарыкі, а Міхась Мельнік быў узнагароджаны юбілейным значком ТБМ.

Наш кар.

На здымках: 1. Дыктоўка ў Бярозаўцы; 2. дыктоўка ў Лідзе, тэкст чытае Міхась Мельнік; 3. На пярэднім плане Мар'яна Ібрагім і Настасся Ясюкевіч.


Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў сакавіку

ухто Васіль Іванавіч Сцяцко Павел Уладзіміравіч Пухоўскі Аляксандр Цітавіч Пяткевіч Аляксей Міхайлавіч Райчонак Алег Георгіевіч Жалкоўскі Аляксандр Кірылаў Герман Іларыёнавіч Шагулін Алег Іванавіч Трашчанка Уладзімір Яўхім. Лапенка Аляксей Купрыян. Мамчыц Эдуард Іосіфавіч Лісоўскі Станіслаў Аляксан. Кулішча Эдуард Францавіч Зянькевіч Барыс Барысавіч Гук Ганна Іванаўна Марачкін Аляксей Антонавіч Табушава Ірма Алегаўна Дапкюнас Жанна Казіміраўна Мярцалава Надзея Фёдар. Цвяткова (Русак) Надзея Ів. Іванова Бярнарда Пятроўна Бермант Раіса Барысаўна Рамашэўская Людміла Алякс. Пералайка Мікалай Уладзім. Каралёва Таццяна Іванаўна Родзік Анатоль Паўлюковіч Ніна Шадыра Вадзім Місевіч Мар'ян Бародзіч Ганна Сцяпанаўна Дзіцэвіч Рычард Мікалаевіч Дыдышка Ніна Васільчанка Мікола Рыгор. Падгайскі Мікалай Вячаслав. Цыркуноў Аляксандр Іван. Герасімовіч Валянцін Іванавіч Крук Ларыса Васільеўна Другакова Марына Уладзім. Санько Зміцер Хведаравіч Баўсюк Мікола Паўлавец Зміцер Дубіцкі Уладзімір Пятровіч Стаўбун Ірына Іванаўна Кухаронак Валянціна Іван. Аскерка Анатоль Гуркоў Канстанцін Уладзімір. Андрэас Анатоль Севасцьянава Ганна Сярг. Саўчанка Марыя Уладзімір. Сырыца Віктар Антонавіч Мазанік Аляксадр Віктаравіч Клімавец Яўгенія Антонаўна Курбацкі Аляксандр Міхайл. Шэга Іван Козел Ларыса Міхайлаўна Ліннік Мікалай Міхайлавіч Згірскі Міхаіл Францавіч Носава Галіна Занкевіч Сяргей Міхайлавіч Кашкур Іосіф Станіслававіч Астаповіч Галіна Канстанц. Кадушка Вера Уладзіміраўна Шарэйка Вольга Тамулёнак Мікалай Іванавіч Бугай Казімір Іосіфавіч Барэль Таццяна Уладзімір. Сухарава Любоў Васільеўна Войшніс Фаіна Сцяпанаўна Саракавік Анатоль Вячаслав. Дрык Людміла Латушка Ірына Астроўскі Аляксандр Алякс. Рабчынская Лідзія Алякс. Зінавенка Сяргей Леанідавіч Баршчэўскі Лявон Пятровіч Трацяк Іван Іванавіч Панкевіч Аляксандр Гардзей Н. М. Сянкевіч Васіль Іванавіч Луханіна Алена Альбінаўна Гаркавая Людміла Рымша Ангеліна Мінава Вера Баброўская Людміла Сідарэвіч Святлана Рыгор. Трайнель Віктар Дайлідка Юрый Дзмітруковіч Вольга Фёдар. Стэпусь Васіль Вашкевіч Ігар Пятровіч Дэц Алена Георгіеўна Узлоўскі Валянцін Ішчанка Галіна Мікалаеўна Лапіцкі Аляксей Іванавіч Кавальчук Дзмітры Леанід. Харашылава Тамара Пятр. Садоўская Алена Станіслав. Кечанкоў Мікалай Мікалаев. Кунцэвіч Уладзімір Красніцкі Віктар Яўгенавіч Толсцік Вольга Чарняўская Святлана Вянгура Ніна Фёдараўна Карабач Марыя Макар Юры Уладзіміравіч Пазняк Марыя Каваль Ірына Віктараўна Якубук Наталля Раманаўна Асіпчук Аксана Мікалаеўна Несмяянава Людміла Даніл. Мельнікава Анжэла Яўдошына Ларыса Іванаўна Арочка Ларыса Іванаўна Федаровіч Валеры Васіл. Аўсяннікава Тамара Алякс. Сушко Вера Іванаўна Гарэлікава Ларыса Эдуард. Макакеў Аляксандр Віктар. Бубула Вольга Сцямпкоўскі Сяргей Філіпаў Мікалай Альбертавіч Марус Алена Хабян Вольга Здзітавец Алена Уладзімір. Лісоўскі Тарас Станіслававіч Смаль Вячаслаў Мікалаевіч Бойка Сяргей Васільевіч Крол Цімур Аляксандравіч Шаргаева Святлана Міхайл. Салдаценка Ігар Пятровіч Бараноўскі Сяргей Янчанка Алена Рыгораўна Якубоўская Таццяна Сідаровіч Ала Рамуальдаўна Ліцьвінчук Наталля Міхалькевіч Віталь Генрых. Ніякі Ніяк Мяцюн Таццяна Мар'янаўна Стаціўка Мікалай Чэчат Сяргей Аляксандравіч Дабратвор Ілля Мікалаевіч Мухіна Надзея Аляксандр. Міхалькевіч Уладзіслаў Генр. Гарасюк Аляксандр Богдан Вадзім Сідарэнка Сяргей Уладзімір. Малашанка Зміцер Васільевіч Азарчык Раман Уладзіміравіч Лукашэвіч Аляксей Пятровіч Бяляева Наталля Уладзімір. Раманоўская Яніна Конічава Галіна Клімус Андр. Уазіз Амін Адаміна Алена Каліновік Вольга Фёдараўна Леўшукоў Андрэй Мамонька Алена Турок Марыя Аляксандр. Шэметава Алеся Аляксандр. Савіцкі Максім Антонава Алена Аляксеўна Бажыцка Алег Аляксандравіч Рулевіч Алена Валер'янаўна Дарашкоў Сяргей Шахоўская Святлана Уладзім. Капковіч Вольга Страха Соф'я Валянцінаўна Міхнавец Дзіна Мікалаеўна Белякоў Аляксандр Карась Ганна Аляксандраўна Корань Вольга Суравіцкі Віталь Анатольев. Сінькевіч Сяргей Алегавіч Кіслая Вольга Юр'еўна Макарэвіч Сяргей Іосіфавіч Шышук Андрэй Іванавіч Бандарэнка Юлія Дзмітр. Булак Аляксандр Мельнікава Святлана Праконіна Вера Уладзімір. Бахцізіна Кацярына Георг. Стахоўскі Станіслаў Алякс. Чашчына Наталля Мікал. Вячорка Францішак Валянц. Шарах Генадзь Мікалаевіч Анацка Ганна . Карпіцкі Максім Юр'евіч Бутылін Міхась Уладзімір. Казлова Аляксандра Віктар. Малахава Людміла Віктар. Януковіч Вікторыя Эдуард. Чаляпін Аляксей Садоўскі Раман Хамрэнка Ірына Алегаўна Лукашук Марыя Пракопаўна Яноўская Марыя


У Міжнародны дзень роднай мовы

У Менску 21 лютага, у дзень роднай мовы адбылся акцыя беларускамоўных маладзёнаў, мэтай якой было пры-цягнуць увагу да мовы. У нядзелю а 4-ай гадзіне дня, нягледзячы на кепскае надвор'е, моладзь выйшла на вуліцу і цягам 5 хвілін чытала ўслых беларускамоўныю кнігу пад плакатам, на якім былі напісаныя віншаванні з Днём роднай мовы.

У Гомелі 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, актывісты гомельскага аддзялення "Таварыства беларускай мовы" расклеілі ў цэнтры горада беларускамоўныя папярэджанні пра небяспеку снегу і ледзякоў.

Як паведаміў адзін з удзельнікаў акцыі Яўген Якавенка, аб'явы пра тое, што хадзіць уздоўж будынкаў небяспечна, з'явіліся на цэнтральных вуліцах: "На дахах небяспечныя ледзякі", "Сцеражыцеся ледзякоў! Не хадзіце ўздоўж будынкаў" і г.д.

Наш кар.


Рыцары і дойліды..." у Лідзе

18 лютага ў Лідскім гістарычна - мастацкім музеі ў рамках Лідскай краязнаўчай школы адбылася сустрэча з доктарам гістарычных навук, прафесарам Алесем Краўцэвічам. Гэтае мерапрыемства наведалі школьнікі, студэнты, гісторыкі і краязнаўцы, выкладчыкі навучальных устаноў.

Алесь Краўцэвіч прысвяціў свае выступленне знаёмству гасцей з літаратурай, што ён выдае для навукоўцаў і людзей, якія цікавяцца гісторы-яй. Асаблівую ўвагу ён удзяліў свайму новаму выданню "Рыцары і дойліды Гародні".

"Рыцары і дойліды Гародні" - гэта тры навэлы, якія прысвечаны князю Вітаўту, гарадзенскаму замку і археалагічным раскопкам, пра якія на сённяшні дзень вядома не ўсім.

Сам гісторык гаворыць: "Невыпадкова кніга мае такую назву, таму што гэта дзве галоўныя функцыі таго часу. Адны людзі абаранялі горад ад ворагаў, паколькі ён размяшчаўся на граніцы з Тэўтонскім ордэнам, а іншыя будавалі яго. Рыцар і дойлід - гэта князь Вітаўт, таму што "князь Гарадзенскі"- гэта была яго першая пасада".

Ілюстрацыі да гэтай кнігі былі выкананы П. Татарнікавым, які вядомы не толькі беларусам, але і ў Еўропе. Яго малюнкі з'яўляюцца не толькі высокамастацкім узорам, але і дапамагаюць найбольш выразна адлюстраваць гістарычную рэальнасць, як падкрэслівае сам А. Краўцэвіч.

Сустрэча адбывалася ў цёплай і прыемнай атмасферы. Гісторык расказаў прысутным пра сваё жыццё і шлях у навуку, пра тое, як ён вырашыў пісаць не толькі навуковую, але і мастацкую літаратуру. Ён адзначыў, што гістарычная даклакладнасць з'яўляецца галоўным у яго кнігах.

" Я магу выказаць некаторыя здагадкі ў мастацкай літаратуры наконт рыс характару маіх герояў , або іх эмацыянальнага стану. Гэта я раблю для таго, каб дапамагчы найбольш глыбока зразумець сутнасць падзей. Але я заўсёды стараюся праверыць гістрарычная факты. І то-лькі тады, калі не знойдзецца ніводнага сумнення ў дакладнасці інфармацыі, можна данесці яе да чытача".

Пад час сустрэчы госці маглі задаць пытанні, якія іх цікавілі. Прафесар выказаў сваю думку наконт даты заснавання нашага горада, наконт значнасці вобразаў князёў для сучаснай гісторыі. Напрыканцы вечара А. Краўцэвіч выказаў свае захапленне Лідскім краязнаўствам і тымі людзьмі, карпатлівай працай якіх, гісторыя свайго роднага горада становіцца цікавай і даступнай для нашчадкаў.

Юля Грыб.


Спеўны розгалас Таццяны Грыневіч

Адзінай думкі не зракуся,

І сэрца мне не задрыжыць.

Як жыць - дык жыць для Беларусі,

А без яе зусім ня жыць.

Ларыса Геніюш.

Таццяна Грыневіч, будучы салісткай Белдзяржфілармоніі, і валодаючы кала-ратурным сапрана, апошнім часам выразна зарэкамендавала сябе ў культурніцкім асяродку як арыгінальны музыка і выканаўца рознапла-навых нацыянальных твораў (народныя песні, песні вядомых беларускіх паэтаў, рамансы…). Апрача гэтага, яна нястомна даследуе старонкі страчанай музычнай спадчыны і вяртаючы іх у аварот, надае ім другое дыханне, найперш гэта тычыцца кампазітара Канстанціна Галкоўскага. Апошнім часам Таццяна рашуча стварае ўласныя песні, тэмы для якіх ёй надае паглыбленнае ўспры-няцце нацыянальнага космасу.

Ва ўсіх грамадскіх нацыянальных мерапрыемствах, якія вабяць яе, Таццяна імкнецца прыняць актыўны ўдзел. Так, улетку 2007 года яна спрычынілася да ўдзелу ў навуковай экспедыцыі "Вілія і яе берагі", прысвечанай 150-годдзю навукоўца, графа Кан-станціна Тышкевіча. Штодзень - чароўныя, мілагучныя песні ў яе выкананні запаўнялі сцішанае наваколле Прывілля.

Працяглы час, яна сумесна з сынам Адасем і бардам Зміцерам Сідаровічам, заснавальнікам адмысловага гурта "Камэлёт", кожны чацвер нястомна радуюць людзей розных узростаў на этна-дыскатэцы ў кавярні "Жар-птушка", што ў парку імя Горкага. Там гучыць выключна беларуская, танцавальная музыка і спевы, выконваюцца прэзентацыі паэтаў і спевакоў.

Такая актыўная сцэнічная дзейнасць Таццяны Грыневіч не магла быць не заўважанай у культурніцкім асяроддзі нашых суайчыннікаў, што жывуць па другі бок планеты. У кастрычніку 2009 года яна са Зміцерам Сідаровічам была запрошана ў Нью-Ёрк да ўдзелу ў святкаванні 60-гадовага юбілею Беларуска-Амерыканскага Задзіночання Амерыкі (БАЗА) Да гэтага юбілея быў выпушчаны дыск вершаў, песняў і рамансаў на словы Наталлі Арсенневай пад назвай "З крывіцкай сям'і", чатыры творы там гучаць у выкананні Таццяны.

Жаданне выступіць у роднай Беларусі з уласным рэпертуарам перад патрабавальным слухачом ужо даўно вярэдзіла душу спявачкі, якая пранікнёна ставіцца да кожнага абранага ёю твору. Раней для такога дзейства не складаліся адпаведныя абставіны. Але зараз, калі ёй было прапанавана адміністрацыяй "Тэатра рускага раманса" даць сольны канцэрт, часткова ў суправаджэнні фартэпіяна ў выкананні Вольгі Кашэвіч, яна дала згоду.

Нарэшце, 29 студзеня, у сціплай зале тэатра, якая не змясціла ўсіх ахвочых, нягледзячы на адсутнасць рэкламы, адбыўся доўгачаканы бенефіс салісткі - канцэрт "Беларускі раманс". Уводзінамі ў канцэрт было выступленне яе дзевяцігадовага сына Адася, які вы-разна і адметна выканаў дзіцячыя беларускія песні. Далей гучалі як народныя творы, так і на музыку кампазітараў Канстанціна Галкоўскага і Элы Зубковіч на словы Ларысы Геніюш, Алеся Гаруна, Сяргея Новіка-Пяюна, Сяржука Сокалава-Воюша і інш. Між іншымі гучалі і ўласныя песні Таццяны Грыневіч. Многія творы выконваліся і ў яе ўласным акампаніменце на скрыпцы або на гітары. Голас прафесійнай спявачкі пранікнёна гучаў у гэтым сціплым памяшканні, якому было занадта цесна ў гэтых сценах. Ён то высока ўздымаўся, велічна і грозна, то слаўся туманам, пяшчотна і тужліва, то лірычна і мілагучна, пранікнёна вярэдзіў душы прысутных. Яны былі надзвычай узрушаны і пасля таго, як напрыканцы прагучала нізка дзіцячых песняў у выкананні Адася - бурным воплескам не было супынку. Пасля яны шматкроць выклікаліся на біс, што склала добры дадатак канцэрту.

Увесь канцэрт побач з салісткай на сцэне маўкліва, але выразна, быццам акампанімент усяму, што тут дзеялася, наўзбоч, у сімвалічным ззянні, ад столі да падлогі змяшчалася імправізаваная кампазіцыя. Яна сваім відовішчам спрыяла ўзмацненню больш глыбокага ўспрыняцця тых песень і ра-мансаў, што тут гучалі і быццам рэфрэнам працягвала іх існа-ванне ў прасторы. Гэтая інсталяцыя, як ілюстрацыя да паэмы Янкі Купалы "На куццю", выглядала суладнай з гэтым канцэртам. Яе выканаў сябар суполкі "Пагоня" і ТБМ імя Францішка Скарыны мастак Алесь Цыркуноў. Яна сабой сімвалічна ўвасабляе ўсю нашу спадчыну і з'яўляецца ключом да спасціжэння нашай нацыянальнай ідэі:

… Гуслямі, лукам і святлом

Будзіце, клічце і свяціце

І так спануйце іхнім сном,

Каб сон іх счэз, і ўсталі жыці…

Падводзячы вынік здзейсненай падзеі, усе, як тыя, хто раней чуў спевы ў выкананні Таццяны Грыневіч, так і тыя, хто цікавяцца музычнай нацынальнай спадчынай, са смагай чакаюць выдання яе новага музычнага альбома і спадзяюцца на хуткія новыя сустрэчы.

Алехна Свікрос, Ганна Астроўская.


Той ліст да мяне

Як сон, мільгне першая сустрэча з Генадзям Бураўкіным і Міхасём Стральцовым у Віцебску, на семінары маладых творцаў. I тыя словы Ге-надзя: "Трэба пісаць на той мове, на якой маці спявала над калыскай".

Старэйшыя пісьменнікі ўгледзелі маю паэтычную душу, прынялі ў сваю і схілілі ў правільнае рэчышча. На старонцы часопіса "Маладосць" быў змешчаны мой верш "Гадзіннік" - першы на роднай мове. А да гэтага друкаваліся ў газетах рускамоўныя вершы.

У "Маладосці" я і пазнаёмілася з добрым чалавекам - Міколам Якаўлевічам Аўрамчыкам. Ён няньчыўся там з юнымі летуценнікамі, выяўляў і падтрымліваў літаратурную змену. Рыхтаваў па-бацькоўску, ветліва і сур'ёзна. Ён, мусіць, каля трох дзесяткаў гадоў запускаў у паэзію юнае племя праз часопіс "Маладосць".

3 верша "Гадзіннік" я і пайшла патрыятычнай сцяжынай - беларускай. Мікола Якаўлевіч чытаў мае слабенькія вершы і ветліва, сур'ёзна хваліў, мякка адштурхоўваў рыфмаваную кволь - давяраў маёй душы, якая прадчувала паэтычныя вобразы, хацела паэзіі, але яшчэ не натрапіла на дум-ную крыніцу.

Сёння я з удзячнасцю згадваю ягоную працу ў аддзеле паэзіі. Ён заўсёды адзываўся на вершы, дасланыя ў часопіс. "Марыя, - казаў ён, ты мінулы раз прыслала куды леп-шы верш, чым гэты на тую самую тэму.Прышлі яшчэ што-небудзь грамадзянскае - і атрымаецца добрая падборка". Ён, такім чынам, пры-даваў маладым аўтарам натхнення, падштурхоўваў да працы літаратурнай.

Мілы Мікола Якаўлевіч, ён прайшоў жыццёвыя выпрабаванні франтамі, палонам, шахтамі і спачуваў у горыбядзе. Я знайшла ў сваіх паперах ліст да мяне на Каляды семдзесят другога года. Аўрамчык адгукнуўся на мой сум-жаль.

"Марыя!

Атрымаў твой кароценькі ліст - і неяк разгубіўся... Не ведаю, што сказаць табе, як дапамагчы ў тваім бязмер-ным горы?.. Выказваю табе сваё глыбокае спачуванне... Ні якое, вядома, спачуванне не верне ўжо маці, самага блізкага і дарагога табе чала-века...

Доўга не пісаў табе нічога наконт твайго зборніка, бо былі на гэта свае прычыны. Знаходзіўся ў дзвюх працяглых вандроўках па краі-не. А пасля гэтага наваліўся пракляты грып, які час-ад-часу дае знаць пра сябе дагэтуль. I цяпер вось сяджу дома хворы.

Чакаў таксама вырашэння канчатковага лёсу тваіх вершаў, якія ты пакідала для "Маладосці". Цяпер у нас новы парадак у рэдакцыі: усе падборкі вершаў, падрыхтаваныя аддзелам для друку, чытаюць члены рэдкалегіі і выносяць вершам канчатковы прысуд. Твая падборка так-сама знаходзілася ў іх. Вось толькі цяпер мне вярнулі яе, ухваліўшы да друку ўсяго два вершы. Я іх здаў у сакавіцкі нумар.

Зборнік твой я прачы-таў даўно. Аснова кнігі ёсць... Усё тое, што варта ўключыць у зборнік, я адзначыў птушкай. Мінус паставіў на тых вершах, якія трэба зняць зусім. Пытальнікам адзначаны вершы, над якімі варта яшчэ папрацаваць, бо яны нейкія цьмяныя, невыразныя....

У вершах, падкрэсленых мною, няўдалыя радкі і словы. Іх варта павыпраў-ляць....

Зборнік пакідае нядрэннае ўражанне. Адзіная толькі заўвага ў мяне да яго: трошкі нейкія аднастайныя вершы ў ім па сваёй кампазіцыйнай будове. Усяроўна, як мімалётныя паэтычныя іскрынкі. Хацелася б, каб былі ў зборніку і нейкія сюжэтныя або апавядальныя вершы ці балады. Ад гэтага ён быў бы больш разнастайны і багацейшы... Наогул табе трэба падумаць над гэтым пры сваёй дальнейшай працы.

А пасылаць зборнік у выдавецтва можаш у хуткім часе. Праўда, якраз гэтымі днямі адбыліся некаторыя змены ў нашым выдавецтве. Цяпер выдавецтва "Беларусь" не будзе выпускаць мастацкія кнігі. Гэтай справай будзе займацца новае выдавецтва. Яно ўжо створана і будзе называцца, як быццам, выдавецтва мастацкай літаратуры. Адным словам, у бліжэйшыя дні пра гэта будзе надрукавана ў "Літаратуры і мастацтве".

Якія крокі ты будзеш рабіць цяпер у жыцці?.. Што будзеш рабіць з працай або вучобай?..

Жадаю табе ўсяго найлепшага ў жыцці!

Будзь мужнай і раз-важлівай!

З таварыскім прыві- таннем М. Аўрамчык."

Вось чытаю і дзякую той ягонай тактоўнасці, уважлівасці, асцярожнасці і дабрыні.

Ну, якія там мае вершы былі? Цёплы смех, з душы, ад тых двух вершаў, што "ўхвалілі да друку", і ад рукапісу, які "пакідае нядрэннае ўражанне". А як падрабязна пералічвае хібы і не дае расчаравання! Наадварот, стварае надзею.

Хачу сказаць Міколу Якаўлевічу, гэтаму прамому, добраму, выносліваму беларусу, што я ўсё памятаю: і тыя кароткія сустрэчы ў рэдакцыі, размовы, і тую адкрытасць, з якой ён на нейкім нашым з'ездзе пісьменнікаў кінуўся насустрач і абняў.

Хачу сказаць Вам, дарагі Мікола Якаўлевіч, што Вы не пастарэлі - Вы распаўсюдзіліся ў сэрцах , у памяці тых юных паэтаў, якім шчыра давалі пуцёўку ў паэзію. Сардэчна зычу і Вам жаданых, промніс-тых успамінаў пра маладосць і "Маладосць".

Марыя Баравік, Падсвілле


Хадановіч і маладыя літаратары ў Наваполацку

Па запрашэнні суполкі "Рубон" Таварыства беларускай мовы адбылася творчая сустрэча Андрэя Хадановіча ў Наваполацку. З-за дрэннага надвор'я машына з А. Хадановічам, І.Логвінавым і маладымі паэтамі ледзьве даехала да гораду. У выніку снег і сумёты перашкодзілі паэтычнаму дэсанту паспець на выступ ў адной з школаў гораду.

Але аматары беларускай паэзіі ўсё ж дачакаліся выступоўцаў у бібліятэцы імя Я. Коласа.

Першым выступаў Віталь Рыжкоў, які прачытаў нізку сваіх твораў і перакладаў амерыканскіх паэтаў. Верш пра "настаўнікаў і юрыстаў" не пакінуў у абыякавасці аўдыторыю, значную частку з якой як раз гэтыя студэнты-юрысты і гісторыкі і складалі.

Анка Упала эпатажавала ўсіх сваімі вершамі, "жэншчынай з вядром на галаве", расчаравала некаторых слухачоў сваей здрадай родным мясцінам і пераездам у сталіцу.

Цікавыя творы чыталі Павал Анціпаў, перакладчыца Алена Пятровіч.

На прыканцы цэлую гадзіну трымаў цікаўнасць публікі сам Андрэй Хадановіч. Вершы ён перамяжоўваў ўспамінамі з дзяцінства, цікавымі гісторыямі, хваласпевамі і рэкламай на карысць І.Логвінава і яго выдавецтва.

Наш кар.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX