Папярэдняя старонка: 2010

№ 11 (954) 


Дадана: 19-03-2020,
Крыніца: pawet.net.



№ 11 (954) 17 САКАВІКА 2010 г.

"НАШАМУ СЛОВУ" - 20 ГАДОЎ

НА ПУЛЬСЕ ЧАСУ

"Наша слова" з'яўляецца адным з салідных люстэркаў актуальных падзей у культурна-асветніцкай прасторы Беларусі, у справе станаўлення і чысціні роднай мовы. Газета цесна аб'яднана з паважанай грамадскай арганізацыяй ТБМ, дзякуючы якой і ўзнікла. Сваім святым абавязкам лічыць неабходнасць адлюстроўваць жыццё і культурна-асветніцкую дзейнасць, як сённяшніх, так і былых славутых сыноў і дачок Беларусі.

ТБМ і «Наша слова» складаюць адно цэласнае жыццё ў справе мовы і культуры Беларусі. Яны смела ўносяць значны ўклад нароўні з дзяржаўнымі ўстановамі ў станаўленне роднай мовы.

Дзякуючы інфармацыі «Нашага слова», мы ведаем пра ўсю дзейнасць ТБМ і яго сяброў, як у Менску, так і па ўсёй Беларусі.

Ведаем пра многія поспехі і няўдачы: радаваліся нават з такой дробязі, калі даведаліся, што ў Менску праязныя білеты друкуюцца на роднай мове; потым паштоўкі, бланкі, дакументы і звароты, аб'явы на тэлебачанні, радыё...

Дзякуючы вялікім кантактам і працы паза Беларусяй, «Наша слова» аб'ядноўвае суайчыннікаў, што спрыяе духоўнай і роднай цеплыні братоў і сясцёр.

«Наша слова» прыхільна адносіцца і да хрысціянскай духоўнай тэматыкі жыцця вернікаў-беларусаў, што інакш і не можа быць. Бо народ, бацькі і дзеці не толькі наведваюць школы, інстытуты, працу, але і Храмы Беларусі, і ўсё больш станоўча звяртаюцца да духоўнасці і веры, Касцёла і Царквы. А роднае слова павінна не часта, а заўсёды, стала гучаць у Святынях Беларусі і то з яшчэ большай узнёсласцю і чысцінёю, як дома, на вуліцы, працы, навучальных установах. Бог гэта словы, якія выказвае душа ў малітоўнай размове з Усявышнім, словы душы і сэрца, любові і пакоры, шчырасці і прабачэння, дабрыні і святасці.

Газета «Наша слова» заўсёды аб'ектыўна адлюстроўвае розныя падзеі з жыцця Касцёла і Царквы на Беларусі. Асабіста я вельмі ўдзячны за шырокую і шматразовую інфармацыю для ўсяго беларускага народа пра падзею перазахавання праху славутага суайчынніка Эдварда Вайніловіча з Быдгашчы ў Менск 11 чэрвеня 2006 г.

Газета «Наша слова" друкавала матэрыялы з кнігі ўспамінаў Эдварда Вайніловіча. Заахвочвала ўсіх людзей добрай волі да падпіскі ў справе прысваення вуліцы імя Эдварда Вайніловіча. Праўда, гэта пытанне да сёння застаецца адкрытым. Газета спачувае церпячым людзям і вернікам, асабліва ў справе вяртання касцёла і кляштара Святога Іосіфа ў Менску, каля якога людзі моляцца ўжо пяты год запар, штодзённа стоячы на дажджы і марозе.

Газета «Наша слова» не толькі з народам, яна ў сэрцы народа, у якім не толькі нараджаецца роднае слова, але і ў якім роднаму слову ўтульней як на вуліцы ці перад замкнёнымі і разбуранамі Святынямі.

Так нараджаецца і зіхаціць роднамоўная вясёлка, беларускага звонкага суквецця пекнага спеву, малітвы, ветлівасці і шчаслівага смеху, радасці.

«Наша слова» і Таварыства беларускай мовы гэта адзін з многіх смелых і правільных дарадчыкаў для нашага народа. Шчаслівай дарогі, «Наша слова», да кожнага жыхара Бацькаўшчыны, да кожнага сэрца чалавечага. Дапамажы Вам Божа!

Ксёндз-магістр Уладзіслаў Завальнюк.

КАБ ДЗЕНЬ ПАЧЫНАЎ...

Аблачынка ідыліі

Прысвячаецца газеце "Наша слова"

з нагоды яе 20-годдзя

То крылы настрою трымаюць на ўздыме,

То кінуць у іншым кірунку.

А ў цэлым жыццё - аблачынкі ідылій,

Маіх паэтычных лятункаў.

То Боская ласка. Інакш не бывае, -

Каб свет не чарсцвеў ліхадзейна.

I я па-зямному ўсё гэтае маю,

Ды й звыш таго ёсць надзея.

Па-беларуску яна неадольна

Душою маёй валадарыць

3 малітвай за слова, якое, як доля,

Прыйшло да нас Боскім дарам.

Няўжо мы яго на дарогах растрацім

Бяздумна, не па-чалавечы, ~

I гоман чужы панаваць будзе ў хаце -

У нашай, святой, векавечнай?..

Ад калыханкі з матчынай мовай

Няўжо беларус быць не здатны?!.

Да гэтай надзеі дадам адмыслова

Яшчэ й цыркуляр мой прыватны:

Каб дзень пачынаў прэзідэнт Беларусі

/Ці з іншым найменнем службовым/

Разам з малітваю "Божа Ісусе..."

Малітвай за НАША СЛОВА!

Васіль Зуёнак .

ПАГОНІЧЫ

Старадаўняй Літоўскай Пагоні

Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.

Максім Багдановіч.


У сумоўі сэрцаў наша ўскрэсла воля,

Збройная Пагоня рвецца з даўніны,

Нас гартуюць продкі, колішнія воі,

Гаспадарства нашага, Літвы сыны.


У цябе, ліцвіне, найбагатшы спадак,

Пакідаюць міты вольны розум твой.

Сэрца да цябе гаворыць: "Ты - нашчадак

Славы, што здабыта нашаю крывёй."


Ёрмы з нас скідае векавая воля,

Збройная Пагоня рвецца з даўніны,

За свой край трывога падганяе вояў,

Гулам грозным поўніцца прасцяг зямны.


Вершнікі лятуць, лятуць сыны Айчыны,

Іх усмерціць акупанты не змаглі.

У змаганні нашым ваяры-ліцвіны

З вечным мечам ускрасаюць на зямлі.


Продкаўшчыны дух, дух наскае Пагоні

Акрыліў нашчадкаў воляй векавой,

Узнялі Пагонічы сцягі-паходні,

Узнялі над роднай слаўнаю Літвой.


Рушма годна, чынна, рушма грамадою!

У сумоўі сэрцаў - шлях да пермог.

Свецяцца штандары яснаю зарою,

Нас зарою яснай ахінае Бог.

28.11.2008 г.

Генадзь Тумаш.


115 гадоў з дня нараджэння Тамаша Грыба

ГРЫБ Тамаш Тамашавіч [7(19).3. 1895, в. Паляны Свянцянскага пав. Віленскай губ., цяпер Астравецкі р-н - 25.1.1938], бел. палітычны і культурны дзеяч. Вучыўся ў Пецярбургу. У 1-ю Сусв. вайну мабілізаваны на фронт. Дэлегат ад вайсковай арг-цыі на Усебел. з'езд (Менск, снеж. 1917). Сябар Рады БНР і яе Выканаўчага к-та, нар. сакратар земля-робства ва ўрадзе Я.Варонкі. Уваходзіў у Цэнтральную Беларускую вайсковую раду. Быў дэлегатам 3-га Усерас. з'езду Саветаў (Петраград, студз. 1918), на якім пратэставаў супраць разгону Усебел. з'езду і падзелу Беларусі. У студз.-сак. 1919 выдаваў у Вільні орган левай фракцыі Бел. сацыяліст. грамады - газ. «Грамадзянін». Адзін з ініцыятараў стварэння і кіраўнікоў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р). Арыштоўваўся польскімі ўладамі летам 1919 у Гародні як супрацоўнік газ. «Родны край», вясной 1920 як сябар Менскага падп. паўстанцкага к-та. Быў інтэрнаваны ў лагер Домбэ пад Кракавам, адкуль уцёк. 3 канца 1920 у эміграцыі ў Коўне, дзе ўдзельнічаў у выданні газ. «Сялянская доля» (друкаваўся пад псеўд. Т. Глеба, Антон Небарака, крыптанімам «Т.Г.»); з восені 1922 - у Празе. Скончыў філас. ф-т Карлава ун-та (1928), абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Пытанне народа і нацыі». Быў сябрам замежнага бюро БПС-Р, прымаў удзел у рабоце Бел. рады, Бел. культурнага т-ва імя Ф.Скарыны, Аб'яднання бел. студэнцкіх арг-цый, з'яўляўся сакратаром-кіраўніком Беларускага навуковага кабінета. У 1934-38 працаваў заг. Беларускага загранічнага архіва, складаў бібліяграфію па беларусазнаўстве. Пакінуў эпісталярную спадчыну. Пахаваны на Альшанах у Празе. Жыццю і дзейнасці Г. цалкам прысвечаны апошні, 8-ы нумар час. «Золак» (1938).


ТБМ і "Наша слова"

27 чэрвеня 1989 г. у Менску адбыўся Першы уста-ноўчы з'езд Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны і ўжо ў сакавіку 1990 г. пачаў выходзіць штомесячны бюлетэнь "Наша слова". Старшынём ТБМ і рэдакцыйнай калегіі бюлетэня стаў адзін з самых няўрымслівых змагароў за беларускую мову народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч - галоўны ініцыятар і арганізатар іх стварэння. Мне, чалавеку, які хаця і нарадзіўся ў Менску, але з дзяцінства каля 40 гадоў пражыў у Расіі, у школе не вывучаў беларускую мову, і які ўсё ж прыняў яе да сэрца толькі ад сваіх дарагіх бацькоў, было вельмі прыемна атрымаць ад Ніла Сымонавіча запрашэн-не прыняць удзел ва ўстаноў-чым з'ездзе ТБМ, на якім быў абраны ў Рэспубліканскую Раду. Ніл Гілевіч прапанаваў мне напісаць у першы нумар бюлетэня "Наша слова", дзе і быў надрукаваны мой першы артыкул пра родную мову, які так і зваўся. Ужо са студзеня 1991 г. бюлетэнь ператварыўся ў васьміпалосную ўсебеларус-кую штотыднёвую газету, га-лоўным рэдактарам якой стаў вядомы пісьменнік Эрнест Ялугін, а ў 1993 г. я быў запро-шаны у рэдкалегію, што я ўспрыняў як вялікі гонар.

Стварэнне ТБМ і газе-ты "Наша слова" было сустрэ-та большасцю беларускай грамадскасці з вялікай прыхі-льнасцю і нават энтузіязмам. Гэта адыграла значную ролю ў справе прыняцця Вярхоўным Саветам БССР Закона аб мовах, у адпаведнасці з якім беларус-кая мова абвешчана дзяржаў-най; Дэкларацыі аб дзяржаў-ным суверэнітэце Беларускай ССР і надання ёй статусу кан-стытуцыйнага закона; змене назвы БССР на Рэспубліку Беларусь, прыняцця Дзяр-жаўнага герба і сцяга. Справа ў тым, што менавіта ТБМ вылучыла кандыдатамі ў дэпу-таты Вярхоўнага Савета БССР многіх дзеячоў дэмакратыч-нага руху (а ўсяго дэпутутумі былі 15 сяброў ТБМ), якія і сталі дэпутацкім ядром па прыняцці гэтых законаў.

Газета "Наша слова" змяшчала цікавыя і важныя артыкулы па культуры мовы, публіцыстычныя, гістарыч-ныя, мовазнаўчыя і іншыя матэрыялы, якія моцна ўплы-валі на справу беларускага адраджэння. Я рад, што і мне давялося змясціць каля дзе-сятка артыкулаў у нашай сла-вутай газеце. Роля і аўтарытэт "Нашага слова" значна ўзраслі, і наклад газеты дасягнуў больш за 8000 экз. Сярод карэспан-дэнтаў газеты асабліва хочацца ўспомніць таленавітую Ірыну Крэнь, якая друкавала над-звычай змястоўныя артыкулы, цікавыя інтэрвію з выдатнымі людзьмі - змагарамі за неза-лежную дэмакратычную Бела-русь.

Пасля рэферэндуму 1995 г., калі дзяржаўнай мовай была аб'яўлена не толькі бе-ларуская мова, але і руская, антыбеларускі націск з боку дзяржавы і яе чынавенства на ўсё беларускамоўнае, у тым ліку і на ТБМ і газету "Наша слова" значна ўзмацніўся. У гэты вельмі нялёгкі час ТБМ узначаліў наш славуты паэт Генадзь Бураўкін. З вялікімі цяжкасцямі ўдалося захаваць памяшканне ТБМ. У красавіку 1997 г. урад адмовіў у дзяр-жаўным фінансаванні газеты. Дзякуючы рашучасці былога вайскоўца Станіслава Судніка, выхад газеты "Наша слова" на прыватныя сродкі быў адноў-лены ўжо ў лістападзе 1997 г. у Лідзе, дзе яна і выдаецца да гэтага часу. ТБМ на чале з вядомым навукоўцам і грамад-скім дзеячом Алегам Труса-вым і газета "Наша слова" (рэдактар Станіслаў Суднік) актыўна працуюць на шляху беларушчыны. Беларуская грамадскасць адзначыла 20-годдзе стварэння ТБМ і газе-ты, з чым хочацца шчыра павін-шаваць іх удзельнікаў, пры-хільнікаў і ўсіх беларусаў і па-жадаць, каб вечна жылі ТБМ і "Наша слова" ў вольнай дэма-кратычнай краіне, якой мы кажам: "Жыве Беларусь!"

Радзім Гарэцкі, акадэмік.


Юбілей "Нашага слова"

Ужо 20 год, як выходзіць штотыднёвік Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны "Наша слова". Здаецца, зусім нядаўна пачынаўся выпуск газеты. Памятаю, як тагачасны старшыня ТБМ народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч і сябры Рады ТБМ прымалі рашэнне аб адкрыцці газеты, як выходзілі першыя яе нумары. Ужо тады гэта было важным актам сувязі з чытачамі, актам падтрымкі беларус-кай мовы як дзяржаўнай.

"Наша слова" адыграла значную ролю ў маёй творчай дзейнасці. Шмат з якіх навуковых праектаў звязаны з існаваннем нашай газеты. Я заўсёды лічыў "Наша слова" не толькі вузкім выданнем па правілах мовы ці напісання пэўных слоў. Лічу і цяпер, што гістарычныя падзеі таксама мусяць і ў наш час быць апублікаваныя і навукова абгрунтаваныя на старонках "Нашага слова". Бо лепшага прапагандыста, чым газета ТБМ, няма. Таму і застаюся прыхільнікам захавання гэтай традыцыі. Таму і пішу ў газету артыкулы такога роду.

З найбольш даўніх прыкладаў хочацца ўзгадаць гісторыю з друкам кнігі Язэпа Найдзюка і Івана Касяка "Беларусь учора і сяньня" (Менск: Навука і тэхніка, 1993). Кніга была падрыхтаваная ТБМ, у некаторай ступені былі звязаны з яе выданнем і працаўнікі "Нашага слова". Мне даручылі напісаць пасляслоўе. Здаецца, усё ішло добра. Аднак кніга друкавалася ў дзяржаўным выдавецтве і друкарні з пэўнымі савецкімі праваахоўнымі традыцыямі. У пэўны момант хтосьці знайшоў нейкую "памылку". І выдача кнігі замарудзілася. Тым больш, што існаваў урад Кебіча, у Вярхоўным Савеце Рэспублікі Беларусь былі даволі моцныя антыбеларускія сілы.

Выйсце было знойдзена: адну фразу (апошнюю) ў храналагічнай табліцы з гісторыі Беларусі прыйшлося перарабіць, але ў некалькіх сотнях з 10 тысячаў асобнікаў засталася старая фраза: "1941- 22 чэрвеня збройная сіла Нямеччыны выступіла ў абароне Эўропы, пачаўшы барацьбу з бальшавізмам і вызваліла Беларусь ад бальшавіцкага панаваньня. Пачатак нямецка-савецкай вайны і нямецкай акупацыі Беларусі".

У значнай большасці асобнікаў кнігі гэты афарызм быў скарочаны: знята ўсё, што было звязана з "бальшавіцкім панаваннем" у свой час, у нумары "Нашага слова" ў інтэрвію з Уладзімірам Панадам "Беларусь учора і сяньня": няпросты шлях да праўды" ("Наша слова, № 33, 17.08. 1994 г.) я падкрэсліў, што выданне гэтай кнігі цалкам адпавядала і агульнаму кірунку дзейнасці ТБМ, і яго выдавецкай палітыцы.

Асабліва хачу падкрэсліць дзейнасць "Нашага слова" з лістапада 1997 года ў Лідзе пад кіраўніцтвам Станіслава Судніка (пасля закрыцця газеты ў красавіку 1997 г. з прычыны адмовы ў дзяржаўным фінансаванні), а таксама ў хуткім часе і старшыні ТБМ Алега Трусава. Газета ўвайшла ў невялікі склад газетаў са сваёй інфармацыйнай часткай, навуковымі і грамадскімі артыкуламі.

Пажадаем газеце "Наша слова", яе супрацоўнікам і чытачам новых поспехаў у яе асноўнай справе!

Анатоль Грыцкевіч, доктар гістарычных навук, прафесар


Паважана рэдакцыя

У № 41 (932) ад 14 кастрычніка 2009 г. спадар Павел Сцяцко зазначыў слова "цямрэча", і гэтае слова не зарэгістравана ў слоўніку. Калі ісці ўглыб, да народу, дык знойдзецца шмат слоў няведамых для ўсіх. Слова "цямрэча" ўжываецца тады, калі суразмоўца хоча дакладна акрэсліць сітуацыю, пра што ідзе размова. Ёсць падобныя словы да "цямрэчы" - "цемната", "цямнота", "цемра", "цямнюсенька", "цямнютка", але слова "цямрэча" больш акрэслівае выгляд цемры для чалавека, па гучанні мне знаныя словы падобныя да "цямрэчы", ёсць "галеча", "макрэча", "пустэча", "халадэча". З цікавасцю чытаю газету "Наша слова", што тычыцца да нашай мовы.

З пашанай Кастусь Верабей, ЗША.


Люстэрка руху за мову

Найперш, як успры-маецца мной простае імя газеты "Наша слова". Яно і паўнапраўны, годны, горды голас Беларуса, яно і паўнацэннае зернетка-сэнс для ўзнікнення і росту моцнага дрэва беларускай думкі.

Цяпер я гляджу, ці ап-раўдваецца імя зместам. Згодна таго часу, таго ўздымнага руху ў часе, успышкі нацыянальнай годнасці, святла, агню адкрыцця, рэдакцыя газеты (рэдактар Э. Ялугін) мела светлы парыў і сілілася весці вялікую карпатлівую працу па запуску "На-шага слова" у жыццё, у новае паветра.І запусціла. I годна трымалася.

Перада мной усяго некалькі нумароў "Нашага сло-ва" таго перыяду: №38 (92 г.); №5 (93 г.); №№ 43, 45, 48 (96 г.); №1 (97 г.).

Але і такой колькасці дастаткова, каб стварылася ўражанне, што "Наша слова" - трыбуна заклікальна-шчырага голасу беларуса-адраджэнца.

Газета змястоўная, створаная радаснай увагай душы, накіраваная ідэяй асвят-лення становішча мовы, куль-туры і ўсіх годнасных прыкмет Беларусі. Разам з тым - люс-тэрка з'яў, падзей патрыятыч-нага і рознага характару па ходу змагання за мову, патры-ятычную асвету і культуру Бацькаўшчыны. Багаты змест. Словам пра слова. Ну, напрык-лад, (у №38, 92 г.) ранняга перыяду, рамантычнага, так бы мовіць.

На першай старонцы - інфармаванне аб зацікаўленасці супрацоўніцтва Германіі і Бе-ларусі у культурнай і наву-ковай сферах; аб стварэнні ўласнай сістэмы міжнародных сувязяў, аб сустрэчы белару-саў Паўночнай Амерыкі ў ЗША, аб уганараванні за за-слугі ў развіцці беларускай літаратуры, аб прыярытэтных кірунках палітыкі БНФ на ўмацаванне саюза дэмакра-тычных сіл, аб зацікаўленасці "Нашым словам" БЗВ.

I ў цэнтры старонкі - здымак: дзеці ў Менскай бела-рускамоўнай гімназіі з бела-рускімі букварамі ў руках. Паведамляецца: "Тысячы хло-пчыкаў і дзяўчынак прыхо-дзяць у беларускамоўныя класы".

На другой старонцы, пад рубрыкай-рэплікай "Але", вельмі слушнае разважанне і заўвага доктара тэхнічных на-вук, прафесара А. А. Саламонава ў адрас арганізацыйна-метадычнага цэнтра па збору матэрыялаў для кнігі "Памяць" адпаведнага раёна, горада. Ён папярэджвае, што "не трэба глядзець на арганізацыйна-метадычныя рэкамендацыі, як на догму, а тым болып, як на вычарпальную "жалезную інструкцыю", каб не здары-лася скажэння народнай памяці, каб не стала вялікім злачынствам перад нашчадкамі."

Калі б гэтыя словы былі хоць бы прачытаны інст-руктарамі...

У меркаванні "А калі па-татарску?" зроблена заўвага сп. Шушкевічу (Старшыні Вярхоўнага Савета), каб на рознамоўныя запытанні адказ-ваў па-беларуску.

Прыводзяцца патраба-ванні студэнтаў - выкладаць ім гісторыю і культуру Беларусі па-новаму. Узгадваецца погляд гасцей рэдакцыі на сталіцу Беларусі, удзяляецца ўвага юбілярам (4 ст.).

Пятая старонка адве-дзена "Вочна-завочнай школе" пад рубрыкай "Вучымся", разлічанай на 16 заняткаў, каб набыць навыкі гутарковай мовы і атрымаць кваліфіка-цыйную дапамогу. Ніжэй ціка-выя матэрыялы да слоўніка "Беларускія імёны". I пра грыбы - як яны называюцца, даецца кароткі слоўнік эка-номікі.

Шостая-сёмая старонкі літаратурныя. Рубрыка "Шэ-дэўры сусветнай паэзіі па-беларуску", выданні ТБМ, "Дэтэктыў", "Прыгоды". На восьмай старонцы - рознае: "Майстры", "Творы нашых чытачоў", "Весткі з Вілен-шчыны", "Народная лякарня".

Лютаўскі штотыднёвік №5 (93 г.) падобны на разгле-джаны вераснёўскі 92 года. Акцэнтуецца ўвага на матэ-рыялах 2, 3, 4 старонак: "У якой краіне мы жывём", "Сора-мна за такіх землякоў", "Гісто-рыя Айчыны - вайскоўцам". На 5 старонцы - рубрыка "Ву-чымся". I дзве астатніх трады-цыйна не мяняюцца. На іх - літаратурныя творы, пера-клады, вершы, пародыі, ля-карня.

У друку ТБМ гэтых двух гадоў між радкамі пра-глядваецца вера ў цуда - гра-мадскае нацыянальнае ўсведа-мленне, у шырокае разуменне моўнай важнасці і ў жаданне ўзняцца на ўзровень годнаснай прыгажосці.

Наступныя, рзгледжа-ныя мной выданні, якія выйшлі ў свет праз чатыры гады, выразна апалітазаваліся зма-ганнем за мову. "Наша слова" кліча на абарону яе. У заяве Сакрытарыяту ТБМ Вярхоў-наму Савету РБ гаворыцца: "Ідзе поўнае разбурэнне сеткі беларускамоўных школ". I по-бач - "Чалавек - прамень ду-хоўнага сонца". I "Малітва". Пайшла тэматыка выразнай трывогі і абурэння.

Кастрычніцкі нумар 1996 года паведамляе пра збор подпісаў за мову. Стракацяць старонкі загалоўкамі: "Суп-рацьстаянне...", "Балюча, тры-вожна за Беларусь", "Бела-русь адбудуе моладзь", "Род-ная мова ў праектах новай Канстытуцыі", "Чаму ў нас слабая нацыянальная самасвя-домасць?", "Дзяды - 96: пад сцягам несмяротнасці бела-русаў", "Хай не пакіне нас мужнасць"...

За перыяд ад лістапада да снежня ўзрасла трывога і загаварыла загалоўкамі на першай старонцы: "Рэферэн-дум скончыўся. Беларускія праблемы засталіся.", "Чалавек выжывае толькі праз куль-туру і нацыянальную сама-свядомасць".

Але ўсяроўна на 6-ай старонцы стаіць магутнае сло-ва: "Веруем", а пад ім - "Пера-клады святога пісання на бе-ларускую мову".

I ў 1-ым нумары1997 года паэт Ніл Гілевіч кажа: "Веру! Годнасна рушым напе-рад!.." А Марыя Баравік: "Час стварыў гісторыю, памяць... Божа, уратуй нас ад новых памылак".

Так, у 1996-97 гадах я адзначылася ў "Нашым слове". Эрнэст Васільевіч прапанаваў выказаць погляды. Ён, журна-ліст і пісьменнік, усе сілы ўкладваў у выпуск "Нашага слова", імкнуўся, каб газета ТБМ была моцная духам, ба-гатая праблемна-асветніцкім зместам, мела шырокае кола аўтарскай думкі. Ён любаваў-ся газетай - калектыўным творам абарончага і адраджэн-цкага духу.

Калі ў першыя біягра-фічныя гады газеты жыла верай у моўнае паразуменне, то сёння, цяпер - мужная на-стойлівасць: мы ёсць! Мы бу-дзем!

У ТБМ - дзве газеты. Палітычны клопат "Наша сло-ва" (рэдактар Станіслаў Суд-нік) уступіла "Новаму часу". На сябе ўзяла асвятленне ад-міністратыўных клопатаў, пе-рапіскі Сакратарыяту з ула-дамі, інфармаванне пра юбілеі людзей і падзей, асвятленне моўных пытанняў і некаторых іншых.

"Наша слова" - заўсёды як бы люстэрка руху свядо-мых патрыётаў за мову, бела-рушчыну. Газета мае асвет-ніцкае значэнне і інструктыўнае для сяброў ТБМ. Кіруе пром-нем: дзе дарога і як яе рас-чысціць. Для працы ў ТБМ яна неабходна, каб быць у курсе падзей і лавіць паветра.

I галоўнае: яна звязвае духоўна: друкуе думкі, света-погляды, якія яднаюць сяброў ТБМ і выяўляюць новых.

Амаль усе мае артыку-лы, якія я прапаноўвала, дру-каваліся ў "Нашым слове". Гэта важна і для мяне, бо сёння няма дзе аб'явіцца светапоглядам пісьменніку, грамадзяніну сярод сваіх аднадумцаў.

Зразумела, што "Наша-му слову" пажадала б заняць вышэйшы ўзровень. Можа на тых жа чатырох старонках здрабніць матэрыялы і рас-шырыць тэматыку беларуска-моўнасці? Ці ўвесці рубрыкі: "Рознае"? Але прыгожае, за-баўнае. Можа дарэчы была б літаратурна-мастацкая ста-ронка? Ці абдумаць карысную рубрыку для школьнікаў, дзе друкаваліся б творы, сцэнарыі да святаў, для сцэны?

Прапанова з той мэтай, каб газета знайшла іншых чытачоў, а не толькі яна слу-жыла свядомым сябрам ТБМ.

М. Баравік, сябра Рады ТБМ імя Францішка Скарыны, Падсвілле.


"Наша слова" ў Лідзе

Гэты артыкул пішацца не па жаданні аўтара, а па даручэнні старшыні ТБМ Алега Трусава. Пісаць яго рана, бо яшчэ нельга сказаць усяго, што было звязана з выданнем газеты "Наша слова" ў Лідзе, а найперш нельга назваць прозвішчы тых дабрадзеяў, якія садзейнічалі выданню газеты, бо многія з іх яшчэ займаюць значныя пасады ў органах улады і бізнэсе, і не было часу браць у кожнага дазвол на абнародванне яго імені і яго заслуг. А шмат хто такога дазволу не дасць, пажадаўшы і надалей заставацца ў цяні. Але тэзісна амаль 13-гадовую эпапею з выданнем "Нашага слова" ў Лідзе выкласці паспрабуем.

Найперш, чаму Ліда?

Я прыехаў жыць у Ліду летам 1994 года. На гэты час я быў сябрам Рэспубліканскай Рады ТБМ ад Гарадзенскай вобласці і меў досвед выдання беларускай газеты "Рокаш" у Казахстане. У Лідзе на той момант была моцная грамадзянская супольнасць, якая складалася ў асноўным з сяброў БНФ "Адраджэньне", Беларускай сацыял-дэмакратыч-най грамады, адзінкавых прадстаўнікоў іншых партый і рухаў. Моцнымі былі польскія арганізацыі. У снежні 1994 года я быў абраны старшынём Лідскай гарадской арганізацыі БНФ "Адраджэньне".

У Лідзе ўжо была традыцыя выдання незалежных беларускіх выданняў. Пэўны час выдаваліся газеты "Народная трыбуна" і "Голас з Ліды". Падчас выбараў 1995 года я яшчэ паспеў выдаць адзін нумар газеты "Голас з Ліды". Пазней выданне гэтай газеты стала немагчымым, бо была страчана рэгістрацыя. Але неабходнасць выдання газеты вісела ў паветры. Недзе з 1995 года я пачаў працаваць карэспандэнтам газеты "Пагоня", адначасова пачалі прымацца захады да рэгістрацыі газеты "Рокаш". Было зроблена каля пяці спробаў, але дазволу ад гарвыканкаму ні разу не атрымалі. Недзе захоўваюцца гранкі першага нумара лідскага "Рокаша", які так ніколі і не выйшаў.

У пачатку 1997 года навісла пагроза над газетай ТБМ "Наша слова". Дзяржава адмовіла ў фінансаванні выдання. Прайшла інфармацыя, што "Наша слова" будзе закрывацца. Я сустрэўся з дырэктарам адной з лідскіх прыватных фірмаў (сябрам БНФ), і было прынятае рашэнне - у выпадку закрыцця газеты ў Менску пераняць яе выданне ў Ліду, балазе яна зарэгістраваная. Была абяцаная падтрымка з боку фірмы ў выданні газеты. З гэтым абяцаннем я і паехаў на 5-ты з'езд ТБМ, які адбыўся 12 красавіка 1997 года ў Менску. На з'ездзе, пасля дакладу Эрнеста Ялугіна аб спыненні выдання "Нашага слова" я папрасіў слова і прапанаваў перадаць выданне газеты ў Ліду, але мая прапанова нікім сур'ёзна ўспрынята не была, а шмат у каго выклікала смех. З'езд прапанову не падтрымаў. "Наша слова" перастала выходзіць. Рэдакцыя была распушчана, абсталяванне некаму перададзена. Ад газеты засталася пячатка і копія пасведчання аб рэгістрацыі, арыгінал таксама недзе дзеўся.

Летам 1997 года ў Ліду прыехаў малады лідскі хлопец Алесь Казак, які жыў у Менску і быў ужо абазнаны ў варунках працы трэцяга сектару. Ён сустрэўся са мной і Валерам Сліўкіным і прапанаваў нешта выдаваць. У нас на той момант ужо была прапрацована канцэпцыя выдання часопіса "Лідскі летапісец", што мы яму і прапанавалі.

Пачалася праца над першым нумарам часопіса. Ніхто нічога не ўмеў. Я распавёў пра намер выдання часопіса на занятках стэнаграфіі, якія вёў у той час у Паўночным гарадку на курсах перападрыхтоўкі. На перапынку да мяне падышла маладзенькая вучаніца і сказала, што яе муж абазнаны ў такіх справах. Усё аказалася так. Гэты хлопец зрабіў першы макет "Лідскага летапісца", і ў жніўні выйшаў першы нумар часопіса. Але справа з "Нашым словам" у Менску не вырашалася. Час ішоў, узнікала пагроза страты рэгістрацыі і поўнай ліквідацыі газеты. Я падтрымліваў сувязь з Генадзем Бураўкіным, Людмілай Дзіцэвіч і Алегам Трусавым. На 26 верасня было прызначана паседжанне Рэспубліканскай Рады ТБМ. Было дамоўлена вынесці на гэтую Раду пытанне аб перадачы "Нашага слова" ў Ліду яшчэ раз, але маючы досвед з'езду, які такую ідэю не падтрымаў, бачачы небяспеку, што і Рада не падтрымае, я прапанаваў, каб у пастанове абавязкова былі словы "часова перадаць". У войску бытуе народная мудрасць: "Няма нічога больш пастаяннага, чым часовае". Таму "часова перадаць" абазначала для нас "перадаць надоўга або назаўсёды". І трэба сказаць, што Рада на часовую перадачу пайшла лёгка. А тая часовасць цягнецца ўжо 13-ты год. Мне перадалі, згаданыя ўжо, пячатку і копію пасведчання аб рэгістрацыі, і пачалася падрыхтоўка першага лідскага нумара. Мы нічога не маглі рабіць самі. У нас банальна не было ні кампутара, ні рахунка ў банку, ні досведу ўсіх неабходных стасункаў, аперацый і г.д. Па вялікаму рахунку гэта была авантура.

Першы нумар набраў і звярстаў той жа хлопец, які вярстаў "Лідскі летапісец". Ён жа зрабіў лагатып. Пастаўленыя ім помнік Скарыны і эмблема ТБМ, стаяць у "шапцы" газеты да гэтага часу. Аплаціла нумар фірма, з якой вяліся перамовы вясной, перад з'ездам. Першы нумар выйшаў пад 1-е лістапада 1997 года і быў прадстаўлены шырокай грамадскасці ў Свіслачы, куды сабраліся сябры нацыянальных арганізацый, каб ушанаваць памяць Віктара Каліноўскага, Кастуся Каліноўскага і ўсіх паўстанцаў 1863 года. Я доўга захоўваў ліст аднаго з нашых добразычліўцаў з нагоды выхаду гэтага нумара. У лісце было напісана: "Чым такое "Наша слова", то лепш ніякага." Але машына закруцілася. У 1997 годзе газета выходзіла адзін раз на два тыдні. З 1998 года стала штотыднёвай. На другі нумар нам прыйшлося шукаць новага наборшчыка. Знайшлі, аддалі матэрыялы, і хлопец прапаў разам з матэрыяламі, усё нанава. Выйшаў другі нумар. Прыйшла першая дапамога. Язэп Палубятка ад імя Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады перадаў рэдакцыі першы кампутар. Кампутар быў слабенькі. На ім можна было вярстаць толькі адну паласу. Паласу запісвалі на дыскету, сціралі і вярсталі другую. Наш дабрадзей, які дапамагаў ад пачатку рэкамендаваў нам дзяўчыну, якая за невялікую плату пачала вярстаць газету ў вячэрні час, пасля асноўнай працы. Але ў гэты час за яе спіной стаялі мае сыны Максім і Арцём, якія вельмі хутка ўсё асвоілі. І як толькі дзяўчына сказала, што ёй цяжкавата ездзіць вечарамі, мы ёй падзякавалі і ўдзячныя да гэтага часу. Сыны пасадзілі мяне за кампутар і пачалі вучыць. Недзе з нумара дзесятага і да гэтага часу ўсе нумары я вярстаў сам. Аднак трэба была наборшчыца. Знайшлі выпадкова. Разгаварыўся з былым прапаршчыкам нашай часткі, які спытаў, ці няма працы для жонкі. І Ванда Адольфаўна набірала газету гадоў чатыры.

Рэдакцыя ў гэты час па сутнасці размяшчалася на абутковай фабрыцы "Тэмп", сёння гэта гадлёвы комплекс "Кантынент". Адзін раз там давялося пабываць Генадзю Бураўкіну. У нас не было сканера. Каб адсканаваць фатаграфію, я бегаў на Раслякі (край горала) на фірму Сяргея Лазарэвіча (сябар БНФ). У нас не было прынтара. Газету вычытвалі на экране, у друк здавалі на дыскетах. Часцяком здаралася, што дыскеты не адкрываліся, таму заўсёды рабілася некалькі копій.

У нас не было карэспандэнтаў. Мае спробы залучыць у газету некаторых знаных майстроў пяра поспеху не мелі. Было вырашана працаваць на тых матэрыялах, якія прышлюць чытачы і якія дасць кіраўніцтва ТБМ. Так ёсць і да гэтага часу. І вялікі дзякуй усім, хто піша ў газету.

Крызісны быў трэці нумар, у якім мы надрукавалі артыкул прафесара Аляксея Саламонава, і які выклікаў негатыўную рэкцыю ў Гарадзенскім аблвыканкаме. Адтуль прайшоў званок у Лідскую друкарню, каб друкарня газету не друкавала І я, і нехта з кіраўніцтва ТБМ звязаліся з гарадзенскімі сябрамі ТБМ. Як распавядалі, два ці тры прафесары Гарадзенскага ўніверсітэта пайшлі ў аблвыканкам. Што і з кім гаварылі, тое на апасля, але забарона на друк была знятая.

Пасля гэтага ж трэцяга нумара на фірму, якая аплачвала газету, прыйшлі хлопцы ў цывільным і сказалі: або развязвайцеся з газетай, або будзеце закрытыя. Фірма перастала плаціць за газету, праўда ў закрытым рэжыме падтрымку працягвала, але гэтых грошай ужо ніякім чынам не хапала. Плаціць за друк тады можна было наяўнымі, таму грошы збіраліся па ўсёй Беларусі, балазе кошты былі не такія страшныя. Тым не менш патрэбна была юрыдычная асоба, якая б адказвала перад органамі ўлады - падаткавай інспекцыяй і інш. Пад рукой былі дзве фірмы: фірма "Прагрэс" Мікалая Сцепасюка (сябар Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады) і фірма Валерыя Сліўкіна (сябар Партыі здаровага сэнсу). Першым быў задзейнічаны "Прагрэс". Некалькі гадоў яны вялі ўсю нашую бухгалтэрыю. Іх правярала падаткавая інспекцыя, іх штрафавалі.

Акрамя праблем выдання газеты былі праблемы распаўсюду. Тут нашымі кліентамі аказаліся "Белпошта" і "Белсаюздрук". Цераз "Белпошту" вырашаліся пытанні падпіскі і дастаўкі газет, цераз "Белсаюздрук" - пытанні продажу ў шапіках. Тут трэба сказаць, што мы мелі поўнае спрыянне з боку Гарадзенскага абласнога аддзялення "Белпошты" і Гарадзенскага абласнога і гарадскога аддзяленняў "Белсаюздруку". Мы з іх боку мелі не толькі дакладнае выкананне ўсіх абавязкаў, але і сістэматычную падтрымку ў арганізацыйным плане. Гарадзенская "Белпошта" трымала на кантролі падачу намі ўсіх дакументаў на ўключэнне ў каталогі падпіскі. Паштавікі, тэлефанавалі, падганялі, калі быў нейкі збой. У Лідзе ўсе пытанні вырашаліся цераз намесніка начальніка вузла паштовай сувязі, які ад першага нумара і да самай смерці выпісваў і чытаў газету "Наша слова". Не было ні адной праблемы і з лідскім "Саюздрукам".

Паступова мы выйшлі на продаж у кіёсках усіх 117 раёнаў Беларусі. Патрэбна было штотыдзень выпісаць каля 120 накладных і запакаваць каля 115 пакетаў. Мы вымушаны былі наняць асобную жанчыну, якая займалася толькі гэтай працай.

Паляпшалася справа з тэхнікай. Атрымалі лепшы кампутар, факс, потым сканер, прынтар. Прадалі кампутар і купілі яшчэ лепшы. Прыехаў Аляксей Глушко са Згуртавання беларускіх студэнтаў, паставіў электронную пошту, навучыў карыстацца.

Усё гэта адбывалася ў няпростыя часы, калі закрываліся газеты "Свабода", "Пагоня" і многія іншыя. У гэты час вельмі многімі людзьмі, у тым ліку ва ўладных структурах, рабілася надзвычай шмат, каб "Наша слова" не трапіла "пад раздачу". Мы атрымалі адно пісьмовае папярэджанне ад тады яшчэ Дзяржаўнага камітэта па друку, але сам Камітэт яго і адмяніў.

Праблемай лідскага "Нашага слова" была і ёсць значная колькасць арфаграфічных памылак. Мы тры разы наймалі карэктараў, якія працавалі ў нас па паўгода, але эфекту ад іх працы не было, памылак менш не станавілася.

У кастрычніку 1998 года ў Лідзе была адноўлена дзейнасць Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ. Лідская гарадская арганізацыя ТБМ існавала ў Лідзе з 1989 года. 16 красавіка 1998 года яна была пераўтворана ў Лідскую арганізацыю ТБМ з ахопам суполак раёна. Цяпер Лідская гарадская арганізацыя ізноў аднавілася. Узначаліла яе Лілея Сазанавец. Праз некаторы час Лілея Сазанавец адмовілася ад пасады старшыні Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ, фактычна паклала пячатку на стол. Выпадкова я пры гэтым прысутнічаў, забраў пячатку і ўзначаліў арганізацыю. Адразу з Лідскай арганізацыі выйшла найбуйнейшая арганізацыя ТБМ Лідскага каледжа начале з Міхасём Мельнікам і ўвайшла ў Лідскую гарадскую арганізацю. На бліжэйшай канферэнцыі мяне абралі старшынём гэтай арганізацыі.

У гэтым жа 1999 годзе пачаліся нелады ў фірме "Прагрэс", якая як юрыдычная асоба забяспечвала выданне "Нашага слова". З 1 студзеня 2000 года Лідская гарадская арганізацыя ТБМ імя Ф. Скарыны павяла самастойную гаспадарчую дзейнасць і бухгалтарскі ўлік па выданні газеты "Наша слова". Некаторы час мы адпрацавалі з неафіцыйным бухгалтарам (бухгалтар па дамове, які рабіў усе разлікі, але ні за што не адказваў і нічога не падпісваў). Гэтым неафіцыйным бухгалтарам выпадкова аказаўся галоўны бухгалтар аднаго з аддзелаў Лідскага гарвыканкаму, і ніякіх комплексаў. Але патрабаванні станавіліся ўсё больш жорсткімі, і з 2002 года бухгалтарам афіцыйна стала Данута Аўгусцін (БНФ, ТБМ), якая працуе да гэтага часу.

З 2002 года наборшчыцай стала Лілея Крупкіна (БНФ, ТБМ), якая працуе да гэтага часу.

Газета развівалася няроўна. Былі моманты, калі мы даганялі наклад да 5000 асобнікаў. Былі моманты, калі падпісвалі на газету многія сотні бібліятэк. Былі часы, калі выходзілі на 12 палосах і ў два колеры. Былі цяжкія часы, калі нас выцеснілі спачатку з шапікаў "Саюздруку" ўсходніх абласцей, а пасля з Менска і Менскай вобласці. Былі гады, калі друкарня заключала з намі дамову толькі на адзін месяц.

Быў час, калі мы выручалі ў цяжкай сітуацыі "Новую газету Смаргоні" і патрапілі пад праверку фінансавай міліцыі. Былі праверкі падаткавай інспекцыі, і былі штрафы.

Былі моманты цэнзуры. Характэрны прыклад з часу выбараў 2006 года. Я наслухаўся абвінавачванняў за тое, што газета фактычна прамаўчала выбары. А з нумароў "Нашага слова" ў гэты час было знята чатыры паласы. З Гарадзенскага аблвыканкаму патэлефанаваў чалавек, якога я заўсёды паважаў, і сказаў: "Перадайце Судніку, мы не дазволім яму закрыць газету. Хай мяняе палосы. А не, то хай лепш не выйдзе гэты нумар зусім, чым закрыецца газета." Я памяняў палосы, прайшлі выбары, усё ўтрэслася. Кожны можа абвінаваціць рэдактара ў згодніцтве, непрынцыповасці, уступчывасці. Гэта на адну шалю вагаў, а на другую 200 нумароў "Нашага слова", якія выйшлі пасля тых выбараў. Што пераважыць? Мабыць залежыць яшчэ і ад таго, хто важыць будзе.

А між тым дзяржаўная машына прадаўжала працаваць і найэфектыўней у галіне законатворчасці. Раптам грамадскія аб'яднанні пазбавіліся права гаспадарчай дзейнасці, а, значыць, Лідская гарадская арганізацыя ТБМ не магла больш выдаваць газету "Наша слова". Неабходна ізноў было вяртацца да старой схемы з юрыдычнай асобай, але ў статуце якой былі б прапісаны ўсе правы па выдавецкай дзейнасці. Былі праведзены два паседжанні рэспубліканскай Рады ТБМ, унесены змены ў Статут. У Лідзе быў падрыхтаваны пакет дакументаў, і 12 снежня 2006 года Гарадзенскі аблвыканкам зарэгістраваў Установу інфармацыі "Выдавецкі дом грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны". Гэта быў першы выпадак за многія годы, калі грамадскае аб'яднанне рэгіструе выдавецтва. Да месца будзе сказаць, што прапрацаваны пакет дакументаў быў скарыстаны яшчэ раз. На аснове падпрацаванага статута і іншых дакументаў была зарэгістравана Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова "Вераснянка", якая зараз займаецца выданнем часопіса "Верасень".

Такім чынам дванаццаць з паловай гадоў штодзённай працы без канкрэтна азначаных выхадных, без штогадовых, як належыць добрым людзям, адпачынкаў, 624 лідскія нумары ўклаліся пры апісанні ў адну газетную паласу.

Я назваў вельмі мала імёнаў і прозвішчаў, прывёў далёка не ўсе прыклады і лічбы, але, магчыма, пакуль што больш і не трэба. Але трэба сказаць, што адной з асноўных праблем лідскага перыяду выдання газеты "Наша слова" была і ёсць фінансавая праблема. Газету ўвесь час існавання падтрымлівае кіраўніцтва ТБМ. Пэўная падтрымка шукалася ў Лідзе. Нядаўна сур'ёзную падтрымку ТБМ і газеце аказала распарадчыца спадчыны Ўладзіміра Караткевіча Алена Сінкевіч. Пакуль можна было, газету падтрымлівала цераз ТБМ і беларуская дыяспара ажно да Аўстраліі. На сёння праблема зноў стаіць вельмі востра, і вырашыць яе рэальна можна толькі рэзкім павелічэннем падпіскі.

Увесь час, пакуль газета знаходзіцца ў Лідзе, мы адчуваем самую шырокую падтрымку і ўладных структур, і бізнэсоўцаў, і простых грамадзян. І мы выдатна разумеем, што гэта падтрымка не зусім рэдакцыі, не зусім газеце, не зусім ТБМ. Гэта падтрымка беларускай мове. Лідзяне любілі, любяць і будуць любіць беларускую мову. Прыдзе час, і размаўляць будуць усе толькі па-беларуску.

Станіслаў Суднік.


"Маладая рунь"

Шаноўныя чытачы!

Гэтыя маладыя людзі пазнаёміліся падчас сустрэч на імпрэзах праекта "Дыялог". У іх уз-нікла ідэя выдаваць газету. Сярод іх няма філолагаў, журналістаў, яны з'яўляюцца студэнтамі розных тэхнічных ВНУ. Яны любяць Беларусь, яе гісторыю, мову, яны поўныя жадання штосьці рабіць для сваёй радзімы. Яны - сябры ТБМ.

"Маладая рунь" - вынік творчасці маладых людзей, якія прыехалі з розных беларускіх гарадкоў у сталіцу працягваць вучобу ў ВНУ. Мы спадзяёмся, што іх малады голас добра дапоўніць "Наша слова", а гэты першы крок да творчасці з нашай падтрымкі паспрыяе развіццю іх талентаў

Алена Анісім, намеснік старшыні ТБМ, кіраўнік праекта "Дыялог".

Менск - Мінск

Мы жывём адначасова ў двух гарадах.

Падваенне асобы зрывае нам дах.

Дык няўжо ж нам ніколі не склеіць, не сшыць

Менск і Мінск - дзве паловы сталічнай душы? "

"Менск і Мінск", Н.Р.М.

Шчыра кажучы, па-куль я жыў у сваім родным маленечкім горадзе на паў-ночным захадзе нашае Беларусі - у Паставах - і час ад часу прыязджаў у Мінск (так, ме-навіта у Мінск), я не вельмі разумеў, як гэта можна "жыць адначасова ў двух гарадах". Але асэнсаванне гэтага прыйшло адразу насля таго, як я прыехаў на вучобу ў, як потым аказа-лася, не такі і вялікі Мінск.

Першыя тыдні вучобы ў Мінску паказалі мне, як гэта можна "жыць адначасова ў двух гарадах"

Раніцай будзільнік, які, упэўнены, для абсалютнай большасці студэнтаў з'яўляец-ца адначасова і лепшым сябрам, і лютым ворагам, нейкім чынам падымае цябе з цёплага і ўту-льнага ложка. Ледзве расплю-шчыўшы вочы, ты "ляціш" па праспекце Незалежнасці на вучобу, альбо, калі нават будзільнік не здолеў разбудзіць цябе своечасова, "ляціш" на трамваі, што ў гэты час мне больш нагадвае банку кілек ва ўласным соку. Змагаючыся са сном, ты сядзіш на першай "пары" і спрабуеш атрымаць ад яе карысць і асалоду. Потым надыходзіць перапынак, які ў мяне асацыюецца з бясконцымі чэргамі ў буфет альбо здаро-вым пяціхвілінным сном. I так-да самага заканчэння заняткаў кожны будні для студэнта дзень.

Вось такі і ёсць Мінск -заўсёды кудысьці спяшаешся і не можаш спыніцца ні на хвілінку, стаіш у бясконцых чэргах, "плаваеш" ва ўласным соку ў грамадскім транспарце. Усё справы, справы, справы... Часу няма ні на што, акрамя гэтых справаў...

Менск жа пачынаецца. калі ты выходзіш з ужо амаль родных вучэбных карпусоў Цяпер ты можаш нікуды не спяшацца Цяпер ты ўжо не "ляціш", а павольна шпа-цыруеш па праспекце, які ра-ней насіў імя бадай самага знакамітага Беларуса - Фран-цішка Скарыны Цяпер трам-вай не дапамагае табе адчуць сябе "кількай ва ўласмым соку", а вяртае цябе ў Менск тых часоў, калі Мінска проста не існавала...

У Менску ты можаш спяшацца толькі на спектаклі ва ўтульны тэатр імя славутага змагара за скаю краіну і свой народ Янкі Купалы. Альбо спяшацца на сустрэчу з тымі, хто сёння працягвае справу Купалы - з Беларускімі пісь-меннікамі (а не пісьменнікамі Беларусі). Але асаблівую аса-лоду ты атрымліваеш, калі ў Менску сустракаешся са сваі-мі сябрамі ды сяброўкамі, якія таксама, як і ты, не могуць склеіць ў сабе "дзве паловы сталічнай душы"..

У Менску ты заўсёды можаш спыніцца і азірнуцца вакол: вось, на маю думку, са-мы беларускі касцёл у нашай неабсяжнай (ну, можа я і пера-большыў) краіне - Касцёл Святых Сымона і Алены: вось адзім з самых знакамітых пер-санажаў, створаных яшчэ ад-ным слапутым Беларусам Яку-бам Коласам, - Сымонка, які спрабуе нешта сыграць для Ганны, праўда, бсз смычка (напэўна, фанаты творчасці Сымона ўзялі смычок сабе на памяць, а ў маэстра папрасіць дазволу забыліся); а вось Кафедральны Сабор Святога Духа, які бачыў жах Нямігі. ўзвышаецца па-над Свіслаччу...

Але, як гаворыцца, ўсяму добраму рана ці позна надыходзіць канец. Канец на-дыходзіць і тваім няспешным прагулкам па Менску: табе трэба вярнуцца ў няспынны Мінск, каб зноў "палятаць" на праспекце, "паплаваць" ва ўласным соку ды стаць сведкам таго, як чарга павольна імк-нецца да бясконцасці...

Але я не адчайваюся, бо ведаю: мяне заўсёды чакае горад, які ўжо стаў для мяне такім жа родным, як і мае лю-бімыя Паставы, мяне чакае мой Менск

Яўген Гарадковіч.

Жаданне затрымацца

Няма нічога дзіўнага ў тым, што нават калі мы пераяз-джаем, нашы думкі застаюцца на былым месцы. Ці проста гэта наша падсвядомае жаданне затрымацца ў родных мясцінах не дае нам спакою.

I нечакана вецер зменаў пераносіць мяне з пустынных вуліц роднага мястэчка на но-вае месца. За мною застаюцца толькі сляды на той дарозе, якая тысячы год вяла мільёны людзей у іх будучыню.

Цяпер мая дарога ўча-рашняга чорнага неба ператва-рылася ў сённяшні сонечны шлях. Былое лета з гарачымі промнямі я пакінула іншым, каб з асалодай акунуцца ў восень-скую адзіноту і цішышо.

I ўсе рознакаляровыя хвалі вуліц у адзіны момант ператварыліся ў шэрасць да-моў і яскравасць натоўпу.

Замест акутанага бе-лаю ватаю горада я пабачыла месца, схаванае пад ліловымі думкамі ночы. Тут не чуваць птушыных галасоў, толькі складаныя песні адгалоссяў.

За кожным дрэвам -мільёны складаных сцежак, дзе штодзснь я раблю крок насу-страч свайму скарбу таямніц.

Кожная думка ўжо не ператвараецца ў чароўны сон, а толькі малюе ў паветры во-браз. Затое шчырыя словы не губляюцца паміж сабораў, яны дакранаюцца да зорак і вярта-юцца падарункам.

Намаляваныя ўспаміны дзяцінства схаваліся за абло-камі далёкай будучыні. Вецер перанёс мяне з майго невялі-кага роднага горада ў напоў-нены натоўпам Менск.

I з'явілася алчуванне, што мяне з кімсьці памянялі месцамі. Гэта значыць, што на тым невялікім кавалачку зямлі пад маёй таполяй замест мяне стаіць іншы чалавек са сваімі думкамі, а ім таксама патрэбна крыху прасторы.

Мае думкі спакойна жывуць у месцах натхнення. У Менску нараджаюцца новыя, не лепшыя і не горшым за тыя, проста іншыя. Жаданне трымацца за малую радзіму жыве.

Настасся Лісоўская.



Паціху знікаюць абрысы

Вясёлкавых гмахаў.

Паціху руйнуюцца вежы

паветраных замкаў.

Паціху знікае надзея

на шчырыя словы.

Ты моўчкі,

ты - моўчкі - зацята -

упарта - ты -

верыш - у - тое -

што - будзе -

што - будзе што -

Анастасія Качан.


АЛЯКСАНДРУ БУЛЫКУ - 75

Беларускі мовазнавец Аляксандр Мікалаевіч БУЛЫКА нарадзіўся 18 сакавіка 1935 г. ў в. Селішча Наваградскага раёна. У 1954 г. скончыў Навагрудскую педнавучальню, у 1959 г.- аддзяленне беларускай мовы і літа-ратуры БДУ. Доктар філалагічных навук (1980), прафесар (1992), член-карэспандэнт АН Беларусі (1994). Працаваў настаўнікам. 3 1965 г. ў Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа АН Беларусі (з 1984 г. загадчык аддзела беларуска-рускіх моўных сувязяў, з 1992 г. загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы).

А. М. Булыка - аўтар больш як 170 навуковых прац па актуальных праблемах беларускага мовазнаўства. Нераспрацаваныя пытанні гістарычнай граматыкі і лексікалогіі, гісторыі беларускай літаратурнай мовы і гіста-рычнай лексікаграфіі - асноўныя кірункі яго даследаванняў. У манаграфіі «Развіццё арфа-графічнай сістэмы старабеларускай мовы» (1970) даследаваў каля 180 свецкіх і рэлігійных, арыгінальных і перакладных помнікаў, стара-жытных беларускіх рукапісных і друкаваных кніг 14-18 ст., што зберагаюцца ў бібліятэках, архівах і музеях Масквы, Санкт-Пецярбурга, Вільні, Менска, Кіева, Рыгі. Даследуючы гра-фіка-арфаграфічныя нормы ў помніках і адхі-ленні ад іх, раскрыў функцыянальную ролю галосных і зычных у старабеларускім пісьмен-стве. Разглядаючы арфаграфічную сістэму старабеларускай мовы ў яе адносінах да жывога маўлення, прааналізаваў арфаграфічныя нормы, якія грунтаваліся на этымалагічна-марфала-гічным прынцыпе, і арфаграфічныя рысы, якія склаліся пад уплывам жывога народнага вымаў-лення ў розных дыялектах. Праз сістэму вынас-ных літар і надрадковых знакаў А. М. Булыка выявіў арфаграфічнае значэнне некаторых па-леаграфічных прыёмаў у старажытным белару-скім пісьменстве, што дапамагае правільна чы-таць усе напісанні, уласцівыя старажытным пом-нікам, а гэта, у сваю чаргу, аблягчае вывучэнне многіх аспектаў старабеларускай мовы.

Актуальнасцю пастаўленых праблем, важкасцю высноў вылучаюцца яго працы аб лексічных запазычаннях старабеларускай мовы. У даследаваннях «Даўнія запазычанні беларус-кай мовы» (1972, кніга змяшчае каля 4000 слоўнікавых артыкулаў, пададзеных у алфавіт-ным парадку; разам з варыянтнымі формамі і дэрыватамі яны ахопліваюць больш за 9500 лексічных адзінак), «Лексічныя запазычанні ў беларускай мове XIV- XVIII стст.» (1980), навукова-папулярнай брашуры «3 моў блізкіх і далёкіх» (1986) на вялікім фактычным матэры-яле шматлікіх пісьмовых помнікаў аўтар прааналізавау старабеларускія запазычанні з моў царкоўнаславянскай, польскай, лацінскай, грэ-часкай, цюркскіх, германскіх, літоўскай і інш. Ён раскрыў іх семантыку і этымалогію, паказаў шляхі, якімі словы з гэтых моў пранікалі ў беларускую і замацоўваліся ў ёй. Асаблівасці і спецыфіку запазычанай лексікі старабеларускай мовы А.М. Булыка даследаваў і ў шматлікіх артыкулах. Вучоны прасачыў, як яна адапта-валася на беларускай глебе, прыжывалася, за-мацоўвалася і пачынала функцыяваць у сістэме беларускай мовы на фанетычным, марфала-гічным, словаўтваральным і семантычным уз-роўнях, як праз розныя паводле жанраў і сты-ляў пісьмовыя помнікі запазычаныя словы далучаліся да актыўнага слоўнікавага запасу беларускага насельніцтва. Даследчык падра-бязна разгледзеў розныя тэматычныя пласты запазычанай лексікі: грамадска-палітычную, юрыдычна-прававую, канцылярскую, сацы-яльна-эканамічную, прафесійна-вытворчую, вайсковую, рэлігійную, навукі, асветы, літара-туры і мастацтва, батанічную, медыцынскую, словы, што характарызуюць чалавека ў фізіч-ных, псіхічных і інтэлектуальных адносінах, словы паўсядзённага ўжытку, грашовыя адзінкі, назвы адзення і абутку, прадметы туалету, тканін, скур і вырабаў з іх і інш. На падставе такога даследавання аўтар прыйшоў да вывадаў, што запазычанні 14-18 ст. (больш за 4000 адзінак, найбольш інтэнсіўна пранікалі ў бела-рускую мову ў 16 ст.) значна ўзбагацілі слоўнікавы склад старабеларускай мовы, што павысіла дыферэнцыяцыю і стылістычную гнуткасць мовы, значна палепшыла яе камуні-катыўныя здольнасці.

Спецыяльныя артыкулы А. М. Булыка прысвяціў вывучэнню розных недаследаваных аспектаў мовы такіх буйных помнікаў беларус-кага пісьменства, як «Вісліцкі статут», «Статут Вялікага Княства Літоўскага», «Аповесць пра Трою», «Метрыка Вялікага Княства Літоў-скага» і інш.

Пэўную ўвагу аўтар удзяліў дасле-даванню царкоўнаславянскай мовы: уплыву стараславянскай лексікі на слоўнікавы склад старабеларускай мовы, пранікненню беларусіз-маў у кніжнаславянскую мову і інш.

Шэраг даследаванняў А. М. Булыкі прысвечаны дзейнасці Ф. Скарыны і асаблівас-цям мовы яго выданняў - адлюстраванню фанетычных рыс беларускай мовы ў скарынаў-скіх выданнях і перакладах, выкарыстанню ў іх заходнеславянскай лексікі і г. д.

А. М. Булыка - адзін з аўтараў «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы», а таксама навуковы рэдактар гэтай працы, напісаў спецы-яльныя артыкулы пра іншамоўную лексіку і лексіку літоўскага паходжання ў гэтым выданні, пра навуковыя прынцыпы ўкладання гэтага слоўніка, распрацоўкі яго артыкулаў.

Даследуе таксама праблемы супастаўляльнага апісання рускай і беларускай моў, некаторыя аспекты двухмоўя ў Беларусі.


У ГОД ШАПЭНА

Таленавіты малады музыкант з вялікай перспектыўнай будучыняй, лаўрэат Міжнародных конкурсаў Дзяніс Кажухін прысвячае адзін музычны вечар гораду Менску з тым, каб 30 сакавіка на Вялікай сцэне Белдзяржфілармоніі выканаць разам з дзяржаўным Камерным аркестрам Беларусі фартэпіянны Канцэрт Шапэна фа-мінор і прэм'еру твора беларускага кампазітара Ларысы Сімаковіч "Сярод зімы абрыс Шапэна" для струннага аркестра, фартэпіяна і клавесіна. За дырыжорскім пультам - мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор калектыву - заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў.


Адказ прыгожы, а што палепшае?

Старшыні грамадскага аб'яднання

"Таварыства беларускай мовы

імя Францішка Скарыны "

Трусаву А.

Паважаны Алег Трусаў!

У Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь разгледжаны Ваш зварот. Паведамляем наступнае.

У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляюцца беларуская і руская. Права выбару мовы (беларускай або рускай) навучання і выхавання гарантавана грамадзянам Рэспублікі Беларусь законамі Рэспублікі Беларусь "Аб адукацыі", "Аб мовах", "Аб агульнай сярэдняй адукацыі", "Аб вышэйшай адукацыі".

Сведчаннем дзяржаўнага рэгулявання ў сферы моўнай палітыкі і практыкі з'яўляецца ўвядзенне ў дзеянне з 1 верасня 2010 г. Закона Рэспублікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі". Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі ў новай рэдакцыі будуць садзейнічаць стабілізацыі правапісных норм беларускай літаратурнай мовы, забеспячэнні пераемнасці традыцый пісьмовай беларускай мовы, адзінству друкаваных беларускамоўных выданняў, яе папулярызацыі і пашырэнню сферы выкарыстання, што ў выніку павысіць прэстыж у грамадстве беларускай мовы як дзяржаўнай мовы Рэспублікі Беларусь. Прыняты закон праду-гледжвае выданне лексікаграфічных даведнікаў на беларускай мове, правядзенне мэтавых курсаў павышэння кваліфікацыі. семінараў для настаўнікаў, кіраўнікоў, спецыялістаў сістэмы адукацыі, правядзенне ў СМІ інфармацыйна-тлумачальнай работы па зменах у беларускім правапісе і іншае.

3 2009 года выдаюцца падручнікі, вучэбныя дапаможнікі па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Беларуская літаратура" для І-ХІ класаў у адпаведнасці з новай рэдакцыяй "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі", распрацавана нарматыўнае прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу: канцэпцыі, адукацыйныя стандарты, вучэбныя праграмы, нормы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў.

У мэтах папулярызацыі і пашырэння сферы ўжывання беларускай мовы распрацавана больш за 40 праграм факультатыўных заняткаў для вучняў (выбар факультатыўнага занятку ажыццяўляецца самім вучнем).

3 мэтай павышэння якасці літаратурнай адукацыі і забеспячэння аптымальнага доступу вучняў да літаратурных праграмных твораў адноўлена выданне кніг серыі "Школьная бібліятэка", у якую ўключаны творы ў адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі.

На пытанне адносна выкладання на беларускай мове гісторыі і геаграфіі Беларусі ў агульна-адукацыйных установах Вам паведамлялася раней.

У кожнай вышэйшай навучальнай установе ўсе студэнты вывучаюць абавязковыя курсы "Гісторыя Беларусі" і "Беларуская мова (прафесійная лексіка)".

У 2009 годзе Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь распрацаваны і зацверджаны тыпавыя вучэбныя праграмы "Сучасная беларуская мова", "Беларуская мова і культура маўлення", "Беларуская мова" і іншыя. Гэтыя дысцыпліны прызначаны для вывучэння студэнтамі гуманітарных спецыяльнасцей ВНУ (філолагі, лінгвісты, журналісты і інш.).

Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь праводзіцца сістэмная работа, накіраваная на далейшае паглыбленне выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах адукацыі рэспублікі і яе папулярызацыі ў грамадстве.

Намеснік Міністра К.С. Фарыно.


Гомельская гарадская арганізацыя ТБМ цалкам аднавіла сваю дзейнасць

Рашэннем Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 16 снежня 2009 г. №1497 Гомельская гарадская арганізацыя ТБМ атрымала пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі арганізацыйнай структуры грамадскага аб'яднання №03-01412/016. У адпаведнасці з вышэйзгаданым рашэннем Гомельская гарадская арганізацыя ТБМ атрымала правы юрыдычнай асобы. Новым кіраўніком арганізацыі нядаўна абраны студэнт 5-га курса гістарычнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны Максім Новік (кантактны тэлефон 236-60-75 (МТС).

На сённяшні дзень у спісах сяброў арганізацыі 51 чалавек. Аднак гэта далёка не ўсе сябры ТБМ горада Гомеля. Просім усіх сяброў, якія жывуць ці вучацца ў Гомелі, стаць на ўлік у спадара Новіка і заплаціць сяброўскія складкі за 2009 - 2010 гг.

Сакратарыят ТБМ.


Грамадскасць і чыноўнікі абмеркавалі праблемы аховы помнікаў

6 сакавіка ў Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах адбылася навукова-практычная канферэнцыя "Праблемы аховы і інтэрпрэтацыі помнікаў гісторыі і культуры. Узаемадзеянне грамадскасці і дзяржавы", арганізатарамі якой выступілі кампанія "Будзьма беларусамі!", Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (БДТАПГК) сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем Беларусі, паведамляе budzma.org.

У пачатку пленарнага паседжання вітальныя словы ад імя міністра культуры Беларусі Паўла Латушкі агучыла загадчыца сектару аховы помнікаў Упраўлення па ахове гістарычна-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Беларусі Наталля Хвір. Вітальныя словы з пажаданнямі плённай працы ад імя кіраўніка Нацыянальнага мастацкага музея РБ Уладзіміра Пракапцова перадала намесніца дырэктара Надзея Вусава.

Была адзначана ўзаемная зацікаўленасць грамадскіх арганізацый і дзяржаўных структураў ва ўзаемадзеянні.


У гонар мовы

У Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў адзначылі Міжнародны дзень родяай мовы. У свяце прынялі ўдзел і міністр культуры Беларусі Павел Латушка, і рэктар гэтай ВНУ Барыс Святлоў.

У рамках свята ва ўніверсітэце прайшла цырымонія ўзнагароджвання тых, хто папулярызуе беларускую мову ў сваёй прафесійнай дзейнасці. Гэта не толькі творчыя прафесіі - журналісты, пісьменнікі, выкладчыкі роднай мовы і літаратуры. Сёння да іх усё часцей і часцей далучаюцца людзі з тэхнічнай адукацыяй альбо гуманітарыі, хто распрацоўвае прафесійную лексіку ў сферах дзейнасці, якія раней цалкам з'яўляліся рускамоўнымі. Граматы атрымалі выкладчык матэматыкі БДУ Аляксандр Самадураў, стаматолаг Алесь Людчык, выкладчык логікі і філасофіі БДУ культуры і мастацтваў, аўтар першага падручніка па логіцы на беларускай мове Аркадзь Бабко, інак Мікалай (Алег Бембель, паэт Зьніч). Узнагароды ўручалі старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў і лідар гурта "Палац" Алег Хаменка. Гэтыя людзі з'яўляюцца не толькі выкладчыкамі БДУКіМ, але і адданымі папулярызатарамі роднай мовы.

Гучалі вершы, сваімі спевамі прысутных радавалі выканаўцы аўтарскай песні Радмір Веліч, Таццяна Беланогая, ансамблі "Талака", "Небасхіл", гурт "Джамбібум".

Паводле Дз. Беражнога.


ЗАПРАШАЕМ

прыняць удзел у ІІІ Агульнанацянальнай дыктоўцы, якая адбудзецца 25 сакавіка, пачатак а 18 гадзіне! Месца правядзення: сядзіба ТБМ (г. Менск, вул. Румянцава, 13).

Уваход вольны!


Таварныя знакі і нацыянальныя пачуцці

Філалагічныя развагі наконт гандлёвай маркі БУЛЬБАШЪ

4 красавіка б.г. Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны звярнулася да мяне з просьбай пракаментаваць экспертнае мова-знаўчае заключэнне к.ф.н. Шчарбаковай В.І. (па-руску Щербаковой О. И) аб лінгві-стычнай правамернасці існа-вання ў Беларусі таварнага знака "Бульбашъ», дадзенае ёю на запыт Нацыянальнага цэнт-ра інтэлектуальнай уласнасці. Гэтая працэдура была распача-та пасля звароту ў суд грама-дзяніна РБ Міснікова Валерыя Аркадзевіча з нагоды таго, што публічнае ўжыванне слова "бульбаш" 1 на ягонае ўспры-манне прыніжае нацыянальную годнасць беларусаў і таму мае быць скасаванае ў абавязковым парадку. 2 Паколькі суд адмовіў заяўніку ў разглядзе ягона-га звароту, сп. Міснікоў, не па-гаджаючыся з мовазнаўчым за-ключэннем к. ф. н. Шчарбако-вай В.І., звярнуўся ў ТБМ імя Францішка Скарыны з прось-бай правесці кваліфікаваную грамадскую экспертызу.

На с. 7 свайго заключэння к. ф. н. сп. Шчарбакова В. І. пад загалоўкам ВЫВОД піша: "Слово бульбаш в современном русском языке име-ет значение: 1. Представи-тель коренного населения Белоруссии 3 (падкрэслена мною - С. П.); 2. Гражданин Республики Беларусь. Слово "бульбаш" негативной окрас-ки вне связи с контекстом вы-сказывания не имеет."

Пра нацыянальна-моўную псіхалогію

Перш, чым камента-ваць лінгвістычнае заключэнне сп. Шчарбаковай, зраблю ко-лькі заўвагаў, датычных нацыя-нальнай псіхалогіі і сацыяльна-моўнай камунікацыі. Падраз-глядная праблема закранае даволі далікатную сацыялінг-вістычную і пісхалагічную тэ-му, якая ў тэорыі сучасных моўных кантактаў мае даволі мудрагелістую назву: Сты-лёвыя пеяратывы ў словах, якія абазначаюць нацыяналь-на-расавую прыналежнасць. Слова "пеяратыў" утворана ад францускага pйjoratif або ад лацінскага pejoratire, што зна-чыць "рабіць горш". Прасцей кажучы, тут гутарка ідзе пра магчымыя стылёвыя абрбзы ў найменнях-мянушках адных народаў з боку іншых, што ўступаюць з імі ў жыццёвыя кантакты. Працэс гэты назіра-ецца яшчэ з часу ўтварэння племянных саюзаў, фармавання нацыяў, існавання каланіяльных імперыяў, у сённяшнім Еўра-пейскім Саюзе у сувязі з мусу-льманізацыяй, а для народаў СССР - яшчэ і падчас існавання адзінай савецкай дзяржавы, значныя рэшткі якога захава-ліся і па сённяшні дзень у межах СНД і нашай так званай Саюз-най дзяржавы.

Асабліва гэта помняць маладыя хлопцы, якія у пер-шыя дні асвойваліся на тэрмі-новай службе ў рускамоўнай Савецкай Арміі. Побач з чур-камі, лабусамі, хахламі былі і бульбашы. І гучала гэта не ў вельмі лагодным кантэксце. Было гэта трошкі мякчэй, чым чурка, але ж усёроўна непрыемна. Памятаю, як у першы ж дзень у вайсковай вучэльні ў Яраслаўлі (1959 год) старшы-на роты перад шыхтам прака-ментаваў геаграфію майго паходжання: "Белоруссия ро-дная, бульба дробная гни-лая…". Гэта прыблізна так, як бы італьянца назвалі макарон-нікам, француза - жабаедам. Яшчэ са школы з някрасаўскай "Железной дороги» и «Живо-писной России» добра помні-ліся расійскамоўныя апісанні зацюканага беларуса з калту-ном у валасах і з раздутым жыватом ад бульбы і мякіны.

Я не ведаю, хто з'яўля-ецца мажарытарным акцыяне-рам ДЫЁНІСА, каму нале-жыць ідэя таварнага знака, -- рускамоўнаму грамадзяніну суседняй краіны, аргенцін-скаму габрэю ці абруселаму беларусу. Я далёкі ад думкі, што прадстаўнік юрыдычнай асобы, што рэгістравала тавар-ны знак "Бульбашъ", і сучас-нае кіраўніцтва прадпрыем-ства, што разлівае і прадае імпартаваныя вінныя напоі, хацелі пакрыўдзіць беларусаў. Яны хацелі проста стварыць кідкі брэнд і зарабіць грошы. Выява беларуса-"бульбаша" на пляшцы - даволі добразыч-лівая, праўда, фальклёрна-праставатая: такі рахманы ся-лянскі хлапец у саламяным капелюшы з пшанічнымі ву-самі. Да брэнда песняроўскіх шляхцюкоў не дацягвае. Псіха-лагічна выява фальклёрнага "бульбаша" настройвае на асацыяцыю, што гэты сярэд-ненькі напой ўсё-такі самагон-ка, магчыма выціснутая з буль-бы. (Чуў, што раней нібыта існавала запатэнтаваная сама-гонка з такой назвай). Фігура ў строях шляхцюка-ліцьвіна стварала б больш імпазантны імідж, кшталту колішняга расійскага стральца на на-клейцы "Стрелецкой водки", што прадавалася ў савецкі час.

У беларускім інтэрнэ-це пра гэты завод вінаградных вінаў нават гаворыцца, што ён "расположен недалеко от древ-него легендарного города Заславль…». У назве няма злой памыснасці. Гэта - фено-мен этыкі, адукацыі, уплыву дзяржаўнай культурнай палі-тыкі. Магчыма, дырэктар СООО "Завод виноградных вин ДИОНИС" сп. Лявончык М. (прозвішча з Інтэрнэту) яшчэ зусім малады чалавек і не меў досведу службы ў СА (дзякуй Богу, цяпер служым дома), не чытаў у школе "дзя-ржаўніцкія" экспромты Пуш-кіна і Някрасава на адрас цара, славян ды "іншародцаў", не гартаў двухтамовік Ул. Даля "Пословицы русского наро-да", дзе ў раздзеле "Народ" сабраны мянушкі на ўсіх пад-даных імперыі. Падобна, ён не ведае пра існаванне твора "Тутэйшыя" Янкі Купалы, які не страціў актуальнасці і па сён-няшні дзень Ён - cвоеасаблівы новы "дзяржаўна-эканамічны" беларус, выхаваны на культур-най палітыцы апошніх гадоў, які не звяртае ўвагі на сэнты-менты тутэйшага насельніцтва. Пэўна, брак культурна-гіста-рычнай адукацыі перашкаджае сп. Лявончыку М. адчуць той эмацыйны дыскамфорт, які запаўзае ў сэрца адукаванага беларуса, калі ён бачыць на сённяшніх вуліцах Менска прыметы прысутнасці коліш-няй Расійскай імперыі ў выгля-дзе "ераў"/цвёрдых знакаў на канцы словаў у афіцыйна зарэ-гістраваных назвах тыпу "ТРАКТИРЪ". Цяпер вось яшчэ "БУЛЬБАШЪ". Канеш-не, таварны знак можа быць розны, - за яго заплочаны грошы. Але ж дзіўна бачыць у сталіцы суверэннай беларус-кай дзяржавы назвы тыпу "ВІЛЬНО" (кнігарня ў раёне вуліцы Кастуся Каліноўскага 4 ) ці слова-кентаўр "БЮРГЕР" з дзвюма кропачкамі на "Ю" (пэўна, алюзія на нямецкі "ум-ляўт"). Зрэшты, і ПРІОРБАНК з той жа кагорты (асацыяцыі з "і" дзесяцерычным тыя ж, што і з "цвёрдым знакам").

Падобна, што сп. Ляво-нчыку эмацыйна-інтэлектуаль-на цяжка зразумець прэтэнзіі тых, каго публічнае ужыванне слова "бульбаш" балюча кры-ўдзіць. Аднак тое, што, застаю-чыся ў сваім "эмацыйным няведанні", ён агрэсіўна пера-ходзіць у наступ на "чуллівых" беларусаў, дае падставу ду-маць, што ён не такі ўжо і бяскрыўдны ігнарант: "Про придание слову "бульбаш" того смысла, который вы про-пагандируете (выдзелена мною - С. П.), нам ничего не известно. Придание вами это-му слову отрицательной наци-ональной окраски направлено на разжигание враждебности, унижение национальной чести и достоинства, поэтому хотели бы вас предостеречь от такого ошибочного опасного пути …" (Цытую паводле інфармацыі за 7.03. 2010 г. на сайце Хартыі-97, дзе прыводзіцца вытрымка з адказу дырэктара М. Ля-вончыка на скаргу ў пракура-туру Віцебска гр-на Сяргея Каваленкі адносна таго ж самага "Бульбаша" ад 21. 11. 2009 г.).

Вось дык маеш! Павод-ле логікі сп. Лявончыка, таго, што ён не ведае, проста не іс-нуе… А скаргі пакрыўджаных беларусаў - гэта ўжо прапаганда нацыянальнай непрыяз-ні! Як кажуць - з хворай галавы на здаровую… Тады ўжо чуйных ды чуллівых да род-нага слова хутка пачнуць выклікаць у пракуратуру, каб "предостеречь от ошибочного опасного пути". Гэта мы, праў-да, праходзілі ўжо ў БССР у 30-я гады.

Хацелася б параіць сп. Лявончыку, адкрываючы філі-ялы ДЫЁНІСА ў Польшчы, Украіне ды Расіі, усё ж-такі ўстрымацца ад тамашніх ла-кальных брэндаў з назвай "Пшэк", "Хахол" ці "Кацап". Там, перш чым у пракуратуру пісаць, могуць і морду пабіць. Тамтэйшы народ не такі рах-маны і талерантны, як наш. Калі казаць без іроніі: паводле па-тэнтнай практыкі - гавару гэта як колішні інжынер-па-тэнтавед і перакладчык даку-ментацыі ў БГП з шматгадовым досведам - рэгістрацыі назваў інтэлектуальнай уласнасці на пэўнай тэрыторыі заўсёды павінна папярэднічаць усеба-ковае вывучэнне мясцовых сацыяльна-культурных асаб-лівасцяў.

Пра "запозненыя" нацыі, "сваіх" і "чужых", прыватнасць і публічнасць

У любым выпадку - і таму, хто абражаны, і таму, хто рызыкуе "сазлізнуцца" ў крыўдзіцелі, трэба помніць: ёсць нацыі гістарычна своеча-сова сфармаваныя, "шчаслі-выя", моцныя. Ёсць нацыі маладыя, з праблемамі ў нацы-янальнай культуры, з абвост-раным нацыянальным пачуц-цём. Ёсць прыватнасць, і ёсць публічнасць. Ёсць "сваё кола", і ёсць "чужыя". Ёсць, нарэшце, розныя людзі, - са сваімі комплексамі, жыццёвым досве-дам, нервамі.

Кажуць, што разумны народ не баіцца кпіць з самога сябе, мае пачуццё гумару і самаіроніі. Гэта праўда. Да сучасных англічан, французаў, немцаў, бельгійцаў, шведаў цяжка ліпнуць крыўдныя мя-нушкі. І самі яны не баяцца вострай самаіроніі. Аднак тыя народы, што адносна позна набылі сваю сучасную неза-лежнасць (палякі, літоўцы, украінцы, беларусы і г. д.) і яшчэ маюць у гістарычнай эмацыянальнай памяці міфы прыгнёту з боку паноўных нацый, рэагуюць на стылісты-ку апелятываў (словаў, што абазначаюць іх нацыю) даволі чульліва. Тут трэба мець доб-ры такт і пачуццё меры.

Трэба разумець, што нават сапраўдная абраза ад "свайго" не ўспрымаецца так балюча, як ад "чужога". Калі вам хаміць у краме прадавец славянскай знешнасці, вы, магчыма, будзеце рэагаваць не так, як калі б гэта была асоба, падобная на араба, кітайца ці каўказца. Мы - пакуль не нацыя мігрантаў. У ЗША такой дыферэнцаванай рэакцыі можа і не быць. Некалькі гадоў таму назад я быў сведкам, як у пераважна габрэйскай кампаніі ў Менску адзін запознены госць па-сяброўску павітаўся з прысутнымі: "Здарова, мар-жы!" "Морж" - скарот для "морда жыдоўская". Прафе-сійны сацыялінгвіст убачыць тут і самаіронію ўпэўненага ў сабе носьбіта нацыянальнай ідэнтычнасці, і флёр карпа-ратыўнасці, і "пазітыўную" дыскрымінацыю "сваіх", і падсвядомае выштурхоўванне комплесу меншасці сярод бо-льшасці, хай сабе і не вельмі "пасіянарнай" 5 .

Ёсць вялікая розніца паміж прыватным і публічным. Тое, што можа быць выказана публічна, не заўсёды супадае з выказаным прыватна. У нас, хаця не так, як у Еўропе, але таксама існуе пэўная палітка-рэктнасць. Нашая публічная паліткарэктнасць у большай ступені залежыць не ад стандартаў грамадзянскай суполь-насці, а ад пастулатаў "дзяр-жаўнай" ідэалогіі. Найбольшай паліткарэктнасцю ў Еўразвязе вызначаюцца немцы з прычыны сваёй "гістарычнай віны" часоў нацызму, асабліва праз халакост. Сёння сказаць немцу публічна, што ён любіць Гер-манію, сваю мову, песні, - непаліткарэктна. Немцы гаво-раць цяпер толькі пра "кансты-туцыйны патрыятызм". Немцы сёння - "постнацыянальны" народ, народ без міфаў і патры-ятызму. Галоўны сучасны па-трыятычны міф застаўся на пачатку 60-х: эканамічны цуд пры Герхардзе, Мэрсэдэс, Фольксваген-жук … Цяпер засталіся, хіба, футбол ды немец-папа. Праўда, катастра-фічны наплыў мусульманаў, якія на 2/3 існуюць за кошт германскіх сацыяльных пра-грамаў і паціху выцясняюць карэннае насельніцтва, пачынае "падточваць" і паліткарэкт-насць бундэсбюргераў. Так, урад ФРГ афіцыйна асудзіў швейцарцаў за рэферэндум, які забараніў будову мячэцяў у Швейцарыі, але апытанне жыхароў ФРГ паказала, што каля 70% немцаў падтрымлі-ваюць удзельнікаў швейцарс-кага рэферэндуму…

Ці можна дасягнуць эканамічнага цуду без адзінства нацыі - вось не апошняе пы-танне для Беларусі. Таму, думаецца, тут няма дробязяў. У тым ліку пры выбары назвы для гарэлкі.

Філалагічныя заўвагі да экспертнага заключэння к. ф. н. Шчарбаковай В. І.

1. Эксперт Шчарбако-ва была вымушана адказваць на некарэктна сфармуляванае пытанне: ці мае апелятыў "бу-льбаш" у сучаснай рускай мове негатыўную афарбоўку «вне связи с контекстом высказыва-ния»? (гл. с. 1 экспертызы). Рэч у тым, што ў сэнсе білінгвіс-тычнай стылістыкі (гэта наш выпадак) нельга гаварыць увогуле пра значэнне слова па-за сувяззю з кантэкстам выказ-вання. Тым больш пеяратыў-ных апелятываў. У падразгляд-ным выпадку кантэкст "выказ-вання" таварнага знака віда-вочны: прадмет азначэння - гарэлка, арэал распаўсюдж-вання - Беларусь, дадатковыя атрыбуты - выявы на рэк-ламнай інфармацыі, гістарыч-ны тэкставы фон - негатыўныя апелятывы з моўнай практыкі і г. д. Ілюстрацыі з тэкстаў (тут - СМІ) павінны вельмі аку-ратна падбірацца.

2. Ужыванне экспертам ў трохрадковым тэксце "Вы-вадаў" (с. 7 экспертнага тэксту) неафіцыйнай назвы нашай кра-іны як "Белоруссия" і выкарыстанне толькі рускамоўных крыніц пры вызначэнні сама-ідэнтыфікацыі беларусаў, свед-чыць пра тое, што эксперт застаецца цалкам "пагружаным" у рускамоўную стыхію і не можа быць нейтральным арбітрам у выпадку ацэнкі стылёвых казусаў пры ўзаема-дзеянні дзвюх блізкароднасных моваў і іх сацыялінгвіс-тычнага статусу. Канстатую гэта з пэўным жалем, бо гадоў 15 таму даводзілася чытаць цікавыя публікацыі сп. Шчар-баковай аб праблемах моўнай інтэрферэнцыі, у тым ліку і ў суаўтарстве з лінгвістамі Ін-стытута мовазнаўства, дзе мне давялося працаваць. Магчыма, там была другая Щербакова О.И.?

3. Эксперт прыводзіць 22 назвы слоўнікаў рускай мовы (сс. 1-2), якія былі пра-аналізаваныя, каб устанавіць, што "указанное слово в рус-ском литературном языке от-сутствует (п. 2.1.1). Тут жа по-бач чытаем: "В большинстве (выдзелена мною - С. П.) словарей стилистически сни-женной лексики …слово буль-баш отсутствует." На с. 5. эксперт робіць канчатковую выснову: «Таким образом, установить наличие/отсут-ствие устойчивой негативной окраски значения слова буль-башъ/бульбаш методом лекси-кографического анализа не представляется возможным» (п. 2.1.1, стар.5).

Сказаць па праўдзе, мяне, як прафесійнага філо-лага, здзіўляе, навошта было "прачэсваць" аж 22 звычайныя слоўнікі літаратурнай мовы. Гэта быў некарэктны выбар аб'екту даследавання. Гэтага слова там быць не магло. Бо абразлівыя выразы даюцца толькі ў спецыяльных слоў-ніках. Гэта сізіфава праца. Хіба што для справаздачы?

«А как быть с мень-шинством (гл. выдзеленае праз адзін абзац зверху), т. е. с некоторыми словарями сти-листически сниженной лекси-ки, которые это слово. да-ют?", - спрашиваю я по-русски госпожу Щербакову. Як грамадскі эксперт я да-зволіў сабе только міні-экспер-тызу праз Інтэрнэт і Словарь народной фразеологии "Жгу-чий глагол" з уласнай хатняй бібліятэкі (составитель Б. В. Кузьмич, иллюстрации Анд-рея Бильжо, г. Люберцы, 2000 г., тираж 5000 экз.).

На с. 20 слоўніка на лі-тару "Б" знаходжу : "Бульба е, балота радам, дров нарубим - и парадак". Далей ідзе тлу-мачэнне: "Передразнивание белорусской речи, характер-ного говора "бульбашей"… І тут жа далей: "Бульбу жарим, бульбу варим, бульбу так себе ...им".Тлумачэнне: "О гаст-рономических пристрастиях и говоре белорусов".

Думаю, тут каментарыі наконт стылёвай афарбоўкі слова "бульбаш" не патра-буецца.

Шукаю слова ў Інтэр-нэце. Набіраю сфармуляваную праблему на стандартнай на-вуковай мове: Стылёвыя пея-ратывы ў словах, якія абазна-чаюць нацыянальна-расавую прыналежнасць. Тысячы спа-сылак, дзесяткі слоўнікаў, сотні артыкулаў і манаграфій. І ўсюды сярод прыкладаў зне-важальных мянушак на па-чатку пераліку (паводле ал-фавіту) фигуруе бульбаш по-бач з западенец, кацап, мос-каль, жид, пшек, лях, кержак, рагуль, тибла, чухонец (узга-дайце у Пушкіна у "Медным всаднике": приют убогого чухонца …), раски, хач, хачик, абрек, азерик, душман, саха-ляр, чурка, вотяк, пиндос, маран, бабай, марамой, хохол, лабус, нацмен, черно...пый і г.д. і да т. п. Кожны сайт дае спісы навуковых манаграфій і арты-кулаў, прысвечаных дадзенай тэме. Асабліва шмат аўтараў з былых рэспублік СССР. Най-часцей узгадваюцца :"Об обс-ценных выражениях русского языка" Ю. И. Левина, "Статьи по семиотике и топологии культуры " Ю. М. Лотмана, а таксама працы з ключавыми словамі "Вербальная инвек-тива", "Негативная коннота-ция". Неаднаразова робяцца спасылки на двухтамовік Уладзіміра Даля "Пословицы русского народа" (на тэма-тычны раздзел "Народ"), дзе даюцца выказванні вялікару-саў пра "інародцаў". Праўда, беларусы там фігуруюць пад іменем "літвін" побач з Вільняй : "Литвин как линь" (хитрый). "Смоленск грозен, а Вильня дивна." Бульбаш - гэта ўжо больш вынаходніцтва савец-кага часу.

4. Не знайшоўшы адка-зу ў лексікаграфічных крыні-цах, эксперт Шчарбакова звяр-нулася да аналізу моўнай пра-ктыкі (гл. п. 2.2 на с. 6). Яна прыйшла да высновы, што сло-ва "бульбаш" ужываецца ў друкаваных СМІ, арыентава-ных на жыхароў РБ, прычым выкарыстоўваецца ў якасці самаідэнтыфікатара (апошні абзац старонкі 6). Падкрэслі-ваю: Гэта значыць, што бела-русы самі сябе так называюць.

Аднак задумайцеся: эксперт, кажучы, што "буль-баш" ёсць слова-самаідэнтыфі-катар, не падраздзяляе СМІ па моўнай прыкмеце: расійска-моўныя яны ці беларускамоў-ныя! Бяруцца толькі руска-моўныя "Советская Бело-руссия", што сарамліва пера-фарбавалася у СБ ("Беларусь сегодня"), "Вечерний Минск" ды "Белгазета". Няго ж бела-русы шукаюць сваю самаідэн-тыфікацыю толькі на мове суседняй дзяржавы? Куды ж эксперт дзеў усе нашы уста-новы - саюзы, музеі, акадэміч-ныя установы, паэтаў, празаі-каў, публіцыстаў? Яны ж выда-юць свае моўныя прадукты, сваю публіцыстыку, пішуць у СМІ і на беларускай мове.

Вось сп. Шчарбакова дае ўзор "самаідэнтыфікацыі" грамадзяніна Рэспублікі Бела-русь праз слова "бульбаш" з СБ: Беларусь сегодня, 2002, №279: "Я не люблю копать картошку. Но каждый год езжу на Полесье к родителям на подмогу. Потому что «буль-башка» и без ума от драни-ков…» Так і хочацца сказаць: "Прыцярпеўся, хай сабе і буль-башка, абы ў печ не ставілі!"). Жывы бульбашка, нават з чаркай і скваркай…

А вось як ідэнтыфікуе сябе жыхар Беларуси, "атлети-ческого вида парень с причёс-кой спецназовца, торгующий серьёзным электрическим то-варом»: "…Я сам с ног до головы русак, правда, теперь стал бульбашом. А какая раз-ница?..." (СБ, 2002, №201). Вось бачыце, эксперт набірае чарговы аргумент для таго, каб сцвердзіць, што "буль-баш" - гэта наша самаідэнтыфі-кацыя. Але ж гэта, паводле выказвання самога героя, - прышлы чалавек, з ног да га-лавы русак, якому усёроўна, дзе прадаваць "серьёзный электрический товар", - у родным Урупінску, у Беларусі-Бульбашыі, ці ў Еўропе. Ягоная рускасць пры ім, ён хлопец круты… А як жа быць тым, каму не ўсяроўна, кім быць?

Непераканаўчым уяў-ляецца і прыклад, узяты экс-пертам Шчарбаковай з арсе-налу адваката Пташнікава, які прыводзіць "аўтарытэтную" вытрымку з выступу кіраўніка нашай дзяржавы: "…Нас называют (выдзелена мною - С. П.) бульбашами, но сейчас "бульбы" уже нет той, что была раньше…". Эксперт пад-крэслівае, што ў дадзеным прыкладзе слова "использует-ся как идентификатор" (вы-дзелена мною - С.П.). Прэзі-дэнт жа кажа: "Нас называ-ют…" Але ж не як самаідэн-тыфікатар, што сцвярджала эксперт у апошнім абзацы на с. 6! Тут, дарэчы, няясна, як ставіцца А. Г. Лукашэнка да гэтага слова ва ўсёй сітуа-тыўнай "палітры". Думка пра-моўцы ідзе ў "вытворчы" бок: бульба стала дрэннай якасці. Думаю, калі б ён пачуў, напры-клад, вусныя філіпікі Жыры-ноўскага (віцэ-старшыня ра-сійскай Думы), які падчас газавага расійска-беларускага крызісу гаварыў, што "бульба-шы вместе з хохлами раз-бушевались", то ён бы не быў у захапленні. Сказ адваката Пташнікава з выказвання Аля-ксандра Лукашэнкі нічога не даказвае і не абвяргае.

4. Зварот эксперта да марфалогіі, а менавіта спроба аналізу словаўтваральнага суфікса "-аш", уяўляецца таксама лагічна небеззаганнай. Ніхто ж не будзе аспрэчваць семантычную шматзначнасць гэтага суфікса, але ж гэта не выключае яго абсалютна ад-моўнага зместу у пэўнай групе словаў, якія ўжываюць носьбі-ты сучаснай беларускай мовы пры расійска-беларускім білін-гвізме, такіх, як, напрыклад: таргаш (недобрасумленны гандляр), алкаш (алкаголік), легаш ("легавый", прадстаўнік праваахоўных органаў), зва-дыяш (зводнік) і г. д. Нават пры адсутнасці, як кажуць псіха-лінгвісты, "граматычнай рэф-лексіі", слова "бульбаш" пад-свядома далучаецца да гэтай групы адмоўных апелятываў. Канешне ж тут шмат што зале-жыць ад асобы, якая жыве і працуе на тэрыторыі Беларусі: грамадзянін Рэспублікі Бела-русь Міснікоў Валеры думае і адчувае не так, як прышлы «атлетического вида парень с причёской спецназовца, тор-гующий серьёзным электри-ческим товаром», - "с ног до головы русак". Для Валерыя Міснікова, відавочна, Беларусь - не толькі гандлёвая тэрыто-рыя, але і нешта значна боль-шае.

Высновы

1. Методыка, матэры-ял і вывады эксперта Шчар-баковай В. І. пра стылёвы ста-тус слова "бульбаш" нельга прызнаць карэктнымі па нека-лькіх прычынах:

а) вывад эксперта гру-нтуецца толькі на аналізе 5 (пяці) прыкладаў з рускамоў-ных беларускіх СМІ (СБ, Вячэрні Мінск, Белгазета) і аднаго прыкладу з выступу Аляксандра Лукашэнкі, пры-чым адзін з пяці прыкладаў (пра "парня с прической спец-назовца») абсалютна некарэк-тны (гл. заўвагі);

б) ні ў адным з 22-х слоўнікаў рускай літаратур-най мовы (у тым ліку і слоў-нікаў новай лексікі), праана-лізаваных экспертам, не уста-ноўлена слова "бульбаш", што ускосна сведчыць пра тое, што гэтае слова не мае нейтральнай канатацыі. У сваім вывадзе экс-перт сцвярджае адваротнае.

в) эксперт не прыво-дзіць ніводнага прыкладу са слоўнікаў стылёва зніжанай лексікі, толькі адзначае (гл. п. 2.1.1.): "В большинстве (вы-дзелена мною - П. С.) словарей стилистически сниженной лексики, включающих в т. ч. и нецензурную лексику, слово «бульбаш не фиксируется»). Значыць ёсць і "меншынство"! Чаму б не прывесці хаця б адзін прыклад? Значыць, эксперт свядома замоўчвае факт наяў-насці негатыўнай канатацыі падразгляднага слова ў нека-торых лексікаграфічных кры-ніцах (гл. мой падобны прыклад з "Слоўніка сучаснай рускай фразеалогіі);

г) эксперт абсалютна ігнаруе навуковыя (не пуб-ліцыстычныя, не СМІ!) звесткі з Інтэрнэту, дзе на шматлікіх сайтах даецца спіс "пеяратыў-ных апелятываў, што абазнача-юць расава-нацыянальную прыналежнасць асобы" і тэа-рэтычныя артыкулы. Сярод іх пастаянна фігуруе слова "бульбаш" як абразлівая мя-нушка. Тут якраз так, як прасілі эксперта заказчыкі; "вне связи с контекстом выска-зывания». На пачатку аналізу я адзначаў, што гэта непра-вільная пастаноўка праблемы.

2. Нарэшце, самым іс-тотным недахопам экспертызы з'яўляецца той факт, што экс-перт абсалютна праігнараваў беларускамоўныя тэксты. Усе ж беларусы, у рознай ступені, але ж - білінгвы. Што да нека-нанічнай лексікі, стылёва зні-жанай, то яны на 100% разу-меюць яе, як па-расійску, так і па-беларуску. Калі эксперт гаворыць пра слова "бульбаш" як "самаідэнтыфікатар" для беларусаў, то няго няго ён думае, што мы шукаем сваю ідэнтычнасць выключна ў ра-сійскамоўнай стыхіі? (Гл. мае заўвагі). Гэта тым больш не-зразумела, што к. ф. н. Шча-рбакова некалі пісала карэкт-ныя артыкулы на тэму бела-руска-рускага змешанага бі-лінгвізму (напр. у суаўтарстве з Л. Ц. Выгоннай).

3. Такім чынам, слова "бульбаш" (тым больш з "ерам" на канцы) ніяк нельга прызнаць стылёва нейтраль-ным. Яно мае выразна зніжаль-ную негатыўную канатацыю, калі выстаўляецца на публічнае ўспрыманне, і заўсёды ёсць небяспека, што яно можа са-праўды абразіць значную ко-лькасць карэнных жыхароў Беларусі і проста інтэлігентных людзей. "Дапушчальнае" ўжы-ванне слова як сродак сама-іроніі (і то ў прыватным коле) ёсць кампетэнцыя носьбітаў мовы. Што да ўжывання слова на публічным тэлебачанні ў гумарыстычных сюжэтах ("Ты бульбаш і я бульбаш…" ці "Страна бульбаша - наша Бела Раша"), то яно таксама здаецца не вельмі дарэчным ў кантэк-сце заняпаду нацыянальнай мовы і адукацыі.


З улікам усяго выкла-дзенага, лічу скаргу грама-дзяніна Міснікова Валерыя Аркадзевіча слушнай для раз-гляду ў адпаведнай судовай інстанцыі. Экспертызу сп. Шчарбаковай лічу вартай та-го, каб быць прызнанай нік-чымнай як аргумент на судзе.

1 У рэкламе і на тавары стылізаванае пад расійскае дарэвалюцыйнае напісанне з літарай "ер" на канцы слова.

2 На сайце Хартыі-97 ёсць інфармацыя пра скаргі іншых грамадзян на неправамернасць таварнага знаку "Бульбашъ" у Беларусі.

3 Падрабязней пра "Белоруссию" гл. у раздзеле "Філалагічныя заўвагі".

4 Кастусь Каліноўскі быў павешаны не ў Вільні, не ў Вільнюсе, а менавіта ў "Вильно".

5 Дарэчы заўважыць, што апелятыў "жыд" набыў адмоўнае значэнне на нашых землях толькі праз расійскі антысеметызм. Да 2-га і 3-га падзелаў Польшчы, калі "нашыя" часткі ВКЛ і "Рэспублікі абодвух народаў" не належалі да Расіі, на іх тэрыторыі ужываўся апелятыў "жыды" ў нейтральным значэнні, як ва ўсёй Еўропе: "жыдзі" (польск.), "юдэн" (ням.), "жюіф" (фр.), "джу" (англ) і г. д. Пасля падзелаў гэтае слова пачало паступова ўспрымацца праз моўныя паводзіны прышлых расійскіх грамадзян і ў нас як абразлівае. Так, у 1787 годзе пры наведванні Кацярынай ІІ горада Шклова паводле пратэкцыі Пацёмкіна ёю быў прыняты Ёшуа Цэйтлін з просьбай ад шклоўскіх іудзеяў не ўжываць у афіцыйных дакументах прыніжальнага ў штодзённай расійскай інтанацыі слова "жыды". Кацярына дала згоду, загадаўшы выкарыстоўваць у афіцыйных паперах Расійскай імперыі толькі слова "яўрэі", тым самым ускосна адрэзала нашы абшары ад еўрапейкай традыцыі і закансервавала бытавы антысемітызм. У першыя гады існавання БССР рабілася спроба вярнуцца да еўрапейскай традыцыйнай назвы "жыды", аднак савецкая ўлада не захацела развітацца з традыцыямі расійскага антысеметызму.


Пётр Садоўскі, грамадскі эксперт ТБМ імя Францішка Скарыны, к.ф.н., член Прэзідыюму ВС РБ 12-га склікання, першы Амбасадар РБ у ФРГ, член Беларускага ПЭН-Цэнтра


Любіць Беларусь вучыцеся ў цыганоў

Вальдэмар Калінін нарадзіўся ў Віцебску на Беларусі. Ён працаваў многа гадоў на-стаўнікам у школах. Яго пер-шы верш выйшаў у 1957 годзе.

У 1995 гадзе Міністэр-ства адукацыі Англіі запрасіла яго на працу ў Лондан, дзе ён і жыве зараз са сваёй дачкой Хрысцінай, працуе ў школах Лондана.

В. Калінін напісаў больш, як 36 розных кніг, прац і артыкулаў пра цыганоў. У 2001 г. ён зкончыў пераклад Бібліі на цыганскую мову.

В. Калінін з'яўляецца Лаўрэатам Міжнароднай Прэміі Хірасімы Фаўндэйшн «За мір і развіццё культуры» 2001 года, у Швецыі.

У 2003 годзе В. Калінін атрымаў "Романі" - Літара-турную Прэмію ад Інстыту-та Адкрытага Грамадства за пераклад Псалмаў з габрэй-скай мовы на балтыйска-цыганскую.

Кніга "Сны цыганоў" Вальдэмара Калініна выда-дзена на цыганскай, беларус-кай, румынскай і англійскай мовах. У гэтай кніжцы вер-шаў зроблена спроба прад-ставіць цыганоў такімі, якія яны і ёсць, каб людзі не па-мыляліся ў сваіх адносінах да цыганоў; безразважліва не ацэньвалі іх незвычайнае жыц-цё, паводзіны.

МАЁЙ БЕЛАРУСІ

Бязмежныя лясы,

раздольныя даліны...

Царуе спелы дзень

прароцтвам ясных дзён.

О, дом мой дарагі,

і любы край радзінны -

Ты, Беларусь мая!

Табе за ўсё паклон. .


Я ад цябе, іду,

табой зачараваны.

I так - не першы дзень,

і так - не першы год.

Я не сылгу, калі скажу,

што закаханы

У светлы твой абсяг,

У шчыры твой народ.


Даверлівай душой

я зразумець жадаю

Цябе, о Беларусь!

Ты ў песнях цыганоў.

На іншыя краіны

цябе я не змяняю ,

Бо сын я твой навекі,

Сярод тваіх сыноў.

Зародкі ўсе твае:

і дзеці мы, і ўнукі...

Па пушчах і палях

блукаючы тваіх,

Укленчу ля крыніц...

Лаўлю душою гукі...

I раскажу сябе.

О, майце, чуйны слых!

Пераклаў Барыс Беляжэнка.

ЦЫГАНСКАЯ МОВА

Памяць ад цыганоў засталася, «Раманэс» -

кожны гук яе люб,

Гэтай мове бацькоў цыганяты Навучаюцца з матчыных губ.


Хай на словы яна небагата, Захавала пласты даўніны. Беларускія словы і гукі

Ў цыганскай гаворцы чутны.

Каб свяцейшым

зрабілася свята,

Дзецям даць

трэба мову бацькоў. I пісьмовай цыганская мова Мусіць стаць -

спадкаему вякоў.

Пераклаў Рыгор Барадулін.

ЧАРНІЧЫНКА-ЦЫГАНКА

Чарнічынка-цыганка, Усмешка - бліскавіца.

Як сонейка ўранку,

Гуляе, весяліцца.


Ты толькі са сцяжынкі, Выходзіш на дарогу,

Пабачыш ты, дзяўчынка,

I добрага, і злога.


На дальніх тых дарогах,

Не атруціся злосцю,

Не пагубляй ў трывогах Цыганскай весялосці!


Пад сонцам снег растае... Пад ветрам - аблачынка... Хай шчасце напаткае

Цыганская дзяўчынка!

Пераклаў Якуб Лапатка

У ГОСЦІ

прыпомніць

Мацю з Докшыц


Цягнік бяжыць,

дрыжыць, гудзе,

Мне мулка на пасцелі,

Ці скора той паўстанак, дзе Мае браты аселі?


Гляджу ў акно - лясы, палі, Дымы з сялянскіх печаў. Гады,здаецца, праплылі

3 апошняй нашай стрэчы,


Мнё бачыцца на той гары Цыганскі дом міргае.

Сабачка брэша на двары, Насустрач выбягае.


I конь гняды

дыхне мне ў твар, Штось загрыміць у хаце,

I выйдзе статны гаспадар -Цыган з мянушкай Мацё.


Мы рады, мы даўно сябры,

У нас пытанняў скрыня:

Ну, як там маці, як стары,

Як дзеці, гаспадыня?


... А колы стукаюць, завуць,

I вецер завывае.

I хмары ў той бок плывуць, Дзе Мацё пражывае.


Дзень добры, Мацё!

Цішыня.

Парог, ад снегу белы.

Стаяць калёсы.

Ні каня...

Стаю адзін,

Знямелы...

Пераклаў Уладзімір Папковіч


Мае прыгоды з роднай мовай

У пачатку 70-х гадоў мінулага стагоддзя, калі ў былым Савецкім Саюзе право-дзілася палітыка русіфікацыі нярускіх народаў пад лозун-гам зліцця ўсіх народаў у адзіны савецкі народ, асабліва гвалтоўна яна праводзілася ў Беларусі. У гарадах былі за-крыты ўсе беларускамоўныя школы. Нават у многіх сельскіх мясцовасцях пачалі закрываць школы пад назвай "беларус-кія", бо на самай справе не былі такімі. Бывала большасць прад-метаў выкладалася на расей-скай мове. На гэта ніхто не звяртаў увагі, настаўнікам ра-сейскай мовы плацілі заробак на 15% болей. Амаль тое самае, што ў царскай Расіі, калі на-стаўнікам, прыбылым з метра-поліі плацілі на захопленых землях Літвы на 50% болей, чым у самой Расіі.

Бачачы такі стан рэчаў, калі беларуская мова нідзе не ўжывалася ў штодзённай пра-цы дзяржаўных устаноў, я па-дзяліўся трывогай са сваім сябрам Іванам Аляксандраві-чам Мокевічам, былым вы-кладчыкам беларускай мовы і літаратуры Шарашоўскай СШ, што ідзе мэтанакіраваная русіфікацыя беларусаў, ідзе зні-шчэнне беларускага народа шляхам асіміляцыі, шляхам этнацыду, што, калі і надалей будзе ісці ганебная і злачынная русіфікацыя, то мова знікне, а этнас беларускі загіне.

Сябра мяне выслухаў уважліва і потым кажа:

- Пакуль такія, як ты ёсць, не загіне.

Прыйшоў 1960 - 61 навучальны год. У пачатку кастрычніка, праз месяц пасля пачатку заняткаў, прыехала з самога Менска маладая на-стаўніца ў Пескаўскую школу выкладаць расейскую мову, дзе ў той час я выкладаў матэ-матыку. Гаварыла, зайшла ў Міністэрства адукацыі і па-прасіла накіраваць яе на працу ў любую школу Беларусі. Якраз была заяўка з Бярозаў-скага р-на, што патрэбны вы-кладчык ў сельскую школу. Па нацыянальнасці яна была габ-рэйка, ціхая і сціплая. Жыла на кватэры недалёка ад школы. Як потым выпадкова даведаў-ся, яна звярнула ўвагу на мясцовую гаворку гаспадыні. Запісала трапныя выразы, характэрныя для гэтай мяс-цовасці словы, звароты. По-быт на сяле дапамог ёй потым напісаць кандыдацкую працу по дыялекталогі беларускай мовы. І вось, калі выходзілі на летнія вакацыі, яна запрасіла, як буду ў Менску, наведаць яе, дзе яна жыла разам з мамай і замужняй сястрою. Такая на-года была ў мяне пабываць ў Менску і адведаць калегу па працы. Знайшоў па адрасу вуліцу і дом, а ў якім пад'ездзе і на якім паверсе знаходзіцца яе кватэра, пытаю ў мужчын, якія ідуць ля дома. Вядома, прыехаў жа я ў сталіцу Менск. Звяртаюся да іх на беларускай мове, дзе ў якім пад'ездзе жыве Гарэлік Святлана Рыгораўна?

Чую ў адказ:

- О, паэт, и не знает, где живёт!

Пасля побыту ў гасцях у калегі іду па праспекту на чыгуначны вакзал, каб купіць квіток на цягнік дадому. Па дарозе звяртаюся на беларускай мове да жанчыны сталага веку ў шапіку. Жанчына ажы-вілася, твар пасвятлеў, у вачах заіскрыліся агенчыкі, як быц-цам я быў яе родзіч з недалёкай вёскі Меншчыны. Вядзе са мною гаворку на чысцюткай беларускай мове.

І вось перад мною вы-сіцца гмах чыгуначнага вакзала. Перш, чым перайсці вуліцу і накіравацца да вакзала, захо-джу ў хлебную краму на тым жа баку вуліцы перад вакзалам купіць менскую булку. Чую за перагародкай дзяўчаты паміж сабою бойка размаўляюць на чыстай беларускай мове. Я стаю і слухаю з замілаваннем. Ды ўраз шчабятанне спыня-ецца. Адна з маладзенькіх прадўшчыц хуценька пады-ходзіць да прылаўка.

- Что хатите? - пра-маўляе.

А я ўжо разгублены і збянтэжаны ад слоў "что ха-тите" і сам не ведаю, чаго болей хачу, ці купляць булку, ці слухаць іх мілагучную пры-гожую гаворку.

Надышоў 1969 год. Я накіраваўся праведаць брата ў Туркменіі. Там ён служыў вайсковым афіцэрам-лакатар-шчыкам ў краснаводскім аэра-порце. Дабіраўся туды цяг-ніком Брэст-Кеў. Затым - Кіеў-Баку, а да Краснаводска па моры паромам. Назад выра-шыў ехаць праз Маскву, каб, калі выпадзе вольны час, наве-даць які-небудзь сусветна вя-домы помнік Масквы. Мой цягнік прыйшоў у Маскву апоўдні, а дадому на Брэст адходзіў пасля 9 гадзін вечара. Вырашыў ехаць на метро па-глядзець Панараму Барадзін-скай бітвы. Па дарозе ў метро расслабіўся і задрамаў. Не, думаю, калі я ўжо заснуў, то трэба хучэй дабірацца да Бе-ларускага чыгуначнага вак-зала. Было па шаснаццатай гадзіне дня, калі я апынуўся ля вакзала. Заходжу ў будынак і гляджу на лавы ў зале, дзе б можна было сесці, чую за пару крокаў ад мяне гаворку жан-чыны на беларускай мове. Мяне нейкае блізкае роднаснае пачуццё цягне да яе бліжэй. Жаданне пагутарыць на род-най мове. Знаходжу побач месца, размаўляем. Высвятля-ецца, яна едзе дахаты ад дачкі з Казахстана. Сама жыве ў вёсцы Менскага раёна і працуе на ферме ў калгасе. Пасажыры вакол нас пачалі прыслухоў-вацца звяртаць увагу на нашу цудоўную мілагучную пяву-чую мову. У мяне ўзнікла па-чуццё гонару, што мы апы-нуліся у цэнтры ўвагі. Як ней-кія замежныя пасажыры з да-лёкай экзатычнай краіны.

Працуючы ў вячэряй сярэдняй школе, я меў два вольныя дні, суботу і нядзелю, што давала мне магчымасць працаваць няштатным экскур-саводам у нашым Белаазёрскім экскурсбюро. Экскурсіі я пра-водзіў толькі на беларускай мове. Перад распадам Савец-кага Саюза ў Беларусь хлынула многа груп з Расіі. Там ужо апусцелі прылаўкі, а ў Беларусі можна было яшчэ купіць цуке-рак і печыва.

Экскурсанты бралі цэ-лымі пачкамі па некалькі кіла-грамаў сабе і сваім суседзям, якія прасілі прывезці. Калі група турыстаў была з Расеі, я заўсёды ў іх пытаўся, ці не будуць супраць, калі я буду гаварыць на беларускай мове. Аднойчы я еду з турыстамі з Петразаводска ў Белавежскую пушчу. На маё пытанне адказ-ваюць: сярод нас тут палова беларусаў. Другім разам у мяне была група з горада Вялкія Лукі Пскоўскай вобласці. На маё запытанне, ці не будуць турысты супраць, калі я з імі стану размаўляць па-беларуску, адказалі: гаварыце, у нас так гавораць, як і ў вас. І вось мне прапануюць супра-ваджаць групу з Тулы ў Брэсц-кую крэпасць. Бачу пасажыры аўтобуса стрыманыя, крыху замкнутыя, не чуваць размоў паміж сабою. Адчуваецца, што гэта супрацоўнікі паштовай скрыні, закрытага вайсковага завода на маё запытанне пага-дзіліся, каб я з імі размаўляў па-беларуску. Сакрэт быў у тым, што яны праехалі амаль усю Беларусь і не чулі бела-рускай гаворкі. А тут ёсць магчымасць яе паслухаць. Падарозе ў Брэст я распаўядаў аб асоблівасцях развіцця ма-лярства ў Беларусі і Расеі. Бе-ларускае малярства развіва-лася ў Беларусі ў сярэднявеччы пад уплывам малярства Заход-няй Еўропы, у той час як ра-сейскае пад уплывам візантый-скага Асабліва гэта выявілася пры напісанні абразоў Твары святых на беларускіх абразах маляваліся без суровых, стро-гіх рысаў, без пранізлівых вачэй, як на расейскіх. Ставіл-іся розныя мэты. Калі, гле-дзячы на лік святога на бела-рускім абразе, вернік павінен быў пранікнуцца душэўнай павагай прыгажосцю вобраза, захапіцца ім, то на расейскім абразе, вернік павінен быў, ахоплены страхам, падпарад-кавацца ў думках пагляду святога. Потым я запытаўся, ці ўсё было ім зразумела. Адка-залі - у асноўным так. Адна смелая, рухавая жанчына за-пытала мяне,ці я па адукацыі мастацтвазнаўца? Кажу: "Не." "Можа гісторык?" - пытаецца. Адказ зноў: "Не." Жанчына ўжо з нецярпеннем звяртаецца: "Ну дык хто ж?" Тлумачу, што я на адукацыі блізка да вашай інжынернай адукацыі. Я на-стаўнік матэматыкі.

Ідуць гады. У мяне расце дачушка, ёй ужо два гады. Заходжу ў кнігарню, каб купіць ёй казкі на беларускай мове. А там толькі 150000-м накладам "Белорусские народ-ные сказки" ў перакладзе на расейскую мову. Вось так адвучвалі маленькіх дзяцей беларусаў ад роднай мовы ў былым "Саюзе Свабодных Рэспублік". Недалёка шапік, дзе прадаюць газеты і невяліч-кія для дзяцей кніжачкі. Пады-ходжу, а там стаіць суседка з 2-га пад'езда нашага дома. Про-сіць падаць ей пару кніжак для дзяцей. Прадаўшчыца прапа-нуе некаторыя на беларускай мове, жанчына настаўляе абе-дзве далоні, нібы хоча адпіх-нуць іх і ледзь не крычыць: "Нет!". На душы ў мяне стала прыкра і балюча ад таго, як нашы людзі лёгка становяцца манкуртамі. Не маюць уласна-га гонару, не змагаюцца за сваю моўную адметнасць.

У Вярхоўным Савеце Беларусі прымаецца закон аб наданні беларускай мове ста-тусу адзінай дзяржаўнай мовы. Людзі ўспрымаюць гэты акт з разуменнем, дабразычліва.

Звяртаюся на пошце да жанчыны сталага ўзросту на роднай мове. Жанчына за акенцам уважліва з цікавасцю слухае і потым кажа: "Як прыгожа гучыць беларуская мова."

Праз некалькі гадоў пазней падаю ліст на пошце паштарцы і прашу праверыць ці адпавядае вага. Былыя су-працоўнікі пошты выйшлі на пенсію, на іх месцы працуюць маладыя паштаркі. Работніца пошты бярэ ліст і пытаецца, што азначае п/с? Тлумачу - паш-товая скрыня. Бачу не разу-мее слова "скрыня" з недаў-меннем ціха кажа: "Што за скрыня?" "Ну як жа, - кажу, - вы не ведаеце гэтага слова. Калі дзяўчына раней выходзіла замуж, везлі на возе скрыню з пасагам. Ля дзвярэй маладога гэтую скрыню выкуплялі грашыма і пачастункам друж-кам маладой на скрыні. Быў такі вясельны абрад. Толькі пасля такога абраду дружкі маладой дазвалялі зняць з воза скрыню і занесці ў хату мала-дога."

У адказ чую словы маладой работніцы: "Напишут тут всякое."

Заходжу ў настаўніцкую Белаазёрскай гімназіі. Прапаную настаўніцы бела-рускай мовы С. выпісаць га-зету "Наша слова".

- Не буду выпісваць макулатуру, - адказвае.

- Мне сорамна за вас, - кажу я

- А мне нет! - парыруе.

- Бачу, - прамовіў я.

У час побыту ў 1992 годзе ў санаторыі "Газдол" Львоўскай вобласці ўкраінец, які жыў у адным пакоі са мною выказаўся непрыязна, што беларуская мова сумесь поль-скай і расейскай моваў.

- Слухай, - пачаў я доводзіць сваю думку. Украін-скія землі ўваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага больш за 300 гадоў да 1659 года. У гэты час ўсе заканадаў-чыя акты і літаратурныя тво-ры пісалі на беларускай мове. Тады дзяржаўнай мовай была беларуская мова на Украіне. Так што можна лічыць, што ўкраінская мова - дыялект бе-ларускай. Бачыш, калі захо-чаш, можна прыдумаць любую небыліцу, нават такую, што ўкраінскаай мовы наогул не існуе. У такім разе трэба быць асцярожным і са сваімі выказ-ваннямі.

У 2001 годзе наш рай-сабес выдзеліў мне пуцёўку ў санаторый у Камянецкім р-не. На вечарыне ў час побыту за-прашаю даму на танец. Дама мяне пытаецца:

- Почему вы говорите на белорусском языке?

Дарэчы, дама была ро-дам з Лунінецкага раёна. На пы-танне я адказваю пытаннем:

- А на якой мове паві-нен гаварыць беларус?

Маўчок. На гэтым раз-мова спыняецца. Іншым разам ўжо другая дама мяне запы-тала:

- Почему разговари-ваете на белоруском?

І зноў я адказваю пы-таннем на тытанне:

- А на якой мове паві-нен размаўляць беларус?

У дамы не знайшлося, што адказаць.

Быў час, калі я навед-ваў малітоўны дом баптыстаў. Пераклаў болей дзесяці гімнаў з расейскай на беларускую мову, прапанаваў выконваць іх у час службы. Мяне не пад-трымаў святар. Тады я кажу, калі вы сапраўды вернік, то павінны пагадзіцца, што, калі чалавек моліцца на беларускай мове, Бог чуе голас беларуса, калі на расейскай - расейца. Ваша царква дапамагае рускай праваслаўнай царкве право-дзіць русіфікацыю беларусаў, знішчаць беларускую славян-скую нацыю. У Бібліі ёсць запавет: не забі!. Ваша царква баптыстаў ужываючы расей-скую мову, удзельнічае ў за-бойстве беларускага этнасу, а між тым усе пратэстанцкія цэр-квы спрадвек імкнуліся да на-бажэнства на роднай мове.

Пасля рамонту асвяча-юць будынак малітоўнага дома ў горадзе Белаазёрск. Я звяр-таюся да прысутнага прадста-ўніка царквы з Брэста:

- Чаму не прагучала ніводнага слова па-беларуску.

А ён ні з таго, ні з сяго прамаўляе з кобрынскім ак-цэнтам:

- Кто говорит по-бе-лорусски, попадёт в пекло.

- Не палохайце мяне пеклам - адказваю. Вось Вы ў першую чаргу туды трапіце, бо ігнаруеце Божы дар - род-ную мову, якую даў вам Бог!

Мой суразмоўца сха-мянуўся, па твары прабегла разгубленасць. Адчуў што зрабіў ляпсус. Пасля таго я перастаў наведваць іхнія слу-жбы. Палічыў, што не бела-руская гэта царква.

Ля нашага пад'езду ся-дзіць на лаўцы мужчына гадоў 30 і заяўляе:

- Была единая Русь, должен быць один русский язык.

- Тады, - пярэчу я, - павінна быць адзіная ўкраін-ская мова, бо сталіцай Русі быў Кіеў.

Мужчына не змог нічо-га далей сказаць.

Нядаўна ў г. Бярозе адбылася выязная сесія абласнога аб'яднання ветэранаў- настаўнікаў. Мяне, як майстра па лозапляценні, запрасілі зрабіць выставу розных рэчаў з лазы. Калі людзі збіраліся ў пакоі, прайшоў кіраўнік раённай суполкі Чайчыц М.П. былы дырэктар Сполаўскай СШ Звярнуў увагу, што я размаўляю на беларускай мове. Потым пытае:

- Вы всегда говорите по-белорусски?

Адказваю:

- Я гонар маю і род-ную мову на іншую не памяняю!

Прайшло пару дзён Раённая газета "Маяк" зрабіла паведамленне аб сустрэчы, дзе быў змешчаны здымак, як я крышку распавядаў пра сваё майстэрства. Кіраўнік суполкі Чайчыц М.П. тэлефануе мне, што ёсць артыкул у раёнцы са здымкам маёй пярсоны. Гаварыў ён на беларускай мове. Хоць у размове трохі накульгваў, але засведчыў, што ведае беларускую мову і не да канца, мабыць, абрусеў.

Мікола Валошчык.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX