Папярэдняя старонка: 2010

№ 13 (956) 


Дадана: 19-03-2020,
Крыніца: pawet.net.



13 (956) 31 САКАВІКА 2010 г.

З Вялікаднем! Хрыстос уваскрос!

90 гадоў з дня нараджэння Аляксея Пысіна

ПЫСІН Аляксей Васільевіч (22.3.1920, вёска Высокі Борок, цяпер Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці- 27.8.1981), беларускі паэт. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Нядоўгім быў зямны шлях таленавітага беларускага паэта Аляксея Пысіна - усяго 60 гадоў было яму адмерана лёсам. Але спаўна было адпушчана Пысіну тых бедаў, выпрабаванняў і цяжкасцяў, якія дзяліў ён разам са сваім народам. Яго жыццё ўвабрала ў сябе і паўгалоднае басаногае дзяцінства на Краснаполлі, і першыя селькараўскія допісы, і вучобу ў Менскім камуністычным інстытуце журналістыкі, і неспакойную працу газетчыка, і чатыры гады кры-вавай вайны ў якасці сувязіста-пехацінца, і пасляваенную разруху, і барацьбу з бюракратызмам і беззаконнем у савецкі час.

У 1956-1958 гг. Аляксей Пысін вучыўся на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве. Пасля іх заканчэння працаваў у рэдакцыі газеты «Магілёўская праўда», 15 гадоў быў сакратаром Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР.

Першыя спробы пяра адбыліся яшчэ ў вучнёўскія гады, потым былі публікацыі ў армейскім друку. Першы збо-рнік вершаў «Наш дзень» выйшаў толькі ў 1951 г., другі - «Сіні ранак» - убачыў свет у 1959 г. Але паўнакроўна паэтычная ліра Аляксея Пысіна загучала ў 60-я гады - гады адлігі і духоўнага прасвятлення, а ў ёй загаварылі яго радзіма - Магілёўшчына, яго землякі, франтавыя сябры, яго краіна і ўся планета.

У лепшых творах А. Пысіна, - а менавіта ў кнігах «Мае мерыдыяны», «Твае далоні» (Дзяржпрэмія БССР у 1968 г), «Пойма», «Да людзей ідучы», "Ёсць на свеце мой алень», - усё створана ў адзіным парыве натхнення, дзе знешняя прастата радкоў спалучаецца з глабальнасцю мыслення, тонкі лірызм, чуйнасць уражлівай душы - з грамадзянскай заклапочанасцю, з непаўторнай вобразнасцю.

Але ёсць яшчэ адна адметнасць, якая зрабіла пысінскую паэзію з'явай. Гэта - тэма вайны, якую ён, былы франтавік, узгадваў амаль у кожным вершы, каб перадаць наступным пакаленням святую памяць пра тых, хто не пры-йшоў з вайны, «памяць пабрацімства мёртвых і жывых». Як слушна заўважыў Міхась Скобла: «Пысінская паэзія стала ўпоравень з быкаўскай прозай». Па глыбіні філасофскага асмыслення, эмацыянальнай напружанасці, самабытнай вобразнасці многія з яго вершаў успрымаюцца як сапраўдныя шэдэўры, а іх радкі сталі афарызмамі.

Таццяна Кекелева.


МІХАІЛУ КАСЦЮКУ - 70

КАСЦЮК Міхаіл Паўлавіч (н. 26.03.1940, в. Масцішча Наваградскага р-на Гарадзенскай вобл.), гісторык. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996; чл.-кар. з 1989), доктар гістарычных навук (1980), прафесар (1987).

Скончыў Гарадзенскі дзяржпедінстытут імя Я. Купалы (1963). У 1969-1970 гг. малодшы, старэйшы навуковы супрацоўнік, з 1970 г. навуковы сакратар Інстытута гісторыі АН БССР. З 1975 г. навуковы сакратар Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КП Беларусі. У 1981-1988 гг. намеснік дырэктара, у 1988-1999 гг. дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 1999 г. загадчык аддзела, з 2007 г. галоўны навуковы супрацоўнік гэтага інстытута.

Навуковыя даследаванні пераважна па гісторыі Беларусі ХХ ст., у т.л. гісторыі сялянства, працоўных, інтэлігенцыі рэспублікі. Даследаваў вытворчую дзейнасць працаўнікоў сяла, арганізацыйна-гаспадарчае развіццё калгаснага ладу, грамадска-палітычнае жыццё ў Беларускай ССР, эвалюцыю свядомасці працаўнікоў. Вывучае гісторыю дзяр-жаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў рэспубліцы, характар савецкага ладу, праблемы гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і інш. З'яўляецца адным з аўтараў прац "Гiсторыя Беларускай ССР" (т. 4, 1975). "Перамога калгаснага ладу ў Беларускай ССР" (1981). Галоўны рэдактар і адзін з аўтараў другога тома "Гісторыі працоўнага класа Беларускай ССР" (1985), "Нарысаў гiсторыi Беларусi" у 2 частках (1994-1995), "Гiсторыi Беларусi" у 6-ці тамах (Т.1-5, Мінск, 2000-2007).

Аўтар больш за 250 навуковых прац, у т.л. 4 індывідуальных і звыш 10 калектыўных манаграфій.

Ганаровая Грамата Вярхоўнага Савета БССР (1981). Прэмія Сібірскага аддзялення РАН і НАН Беларусі імя акадэміка Ў.А. Коптюга (2003) за кнігу "Нарыс гісторыі беларусаў у Сібіры ў ХIХ-ХХ стст."


25 САКАВІКА - ДЗЕНЬ ВОЛІ

У Менску адбылася акцыя з нагоды Дня Волі. Нагадаем, улады сёлета да-зволілі правесці гэтае мера-прыемства, але арганізатары не павялі ўдзельнікаў акцыі на Бангалор.

Ля Акадэміі Навук адбыўся мітынг. На ім выступілі лідэры партый БНФ і БХД - Аляксей Янукевіч і Віталь Рымашэўскі, а таксама грамадскія актывісты - Алесь Лагвінец, Вячаслаў Сіўчык, пісьменнік Уладзімір Някляеў і іншыя. Па завяршэнні мітынга арганізатары акцыі заклікалі людзей пашыхтавацца ўздоўж праспекта з расцяжкамі і сцягамі, нейкі час так прастаяць і затым разыйсціся.

Прадстаўнікі моладзевай арганізацыі "Белая Воля" каля ўніверсама «Рыга» пра-вялі імправізаваны мітынг, дзе заявілі, што будуць дзейнічаць па прынцыпе паваенных бел. партызан-нацыяналістаў.

Некалькі соцень чалавек ад Акадэміі навук рушыла ў бок цэнтра. У раёне вуліцы Петруся Броўкі, перад імі стаў ланцуг спецназаўцаў, людзі пачалі разыходзіцца.

Камітэт Ушанавання ў сувязі са святам Дня Волі гана-раваў наступных дзеячоў бела-рускай нацыянальнай культу-ры і Адраджэння: Алеся Гуркова, Андрэя Плясанава, Пят-ра Русава, Уладзіміра Цярохі-на, Андрэя Крэчку, Сяргея Каваленку, Яўгена Мурашку, Галіну Арцёменку, Зінаіду Бандарэнку, Аляксея Галіча, Аляксея Глушко, Алеся Лозку,

Уладзіміра Раманоўскага.

У Магілёве мясцовыя актывісты дэмакратычных арганізацый Дзень Волі пачалі адзначаць а 16 гадзіне на пе-шаходнай вуліцы Ленінскай. Мінакам раздалі віншавальныя паштоўкі. А 17 гадзіне грамада з трыццаці чалавек сабралася ля абласнога края-знаўчага музея. У яго будынку ў 1918 годзе на агульнага-радскім сходзе была прызнаная ўлада БНР у Магілёве. Сёння ля сімвалічнай шыльды пра-вялі традыцыйны ўжо мітынг, усклалі кветкі.

У Горках актывісты віншавалі жыхароў райцэнтру з гадавінай прызнання незалежнасці БНР паштоўкамі. Потым зладзілі талаку ля памятнага знака каліноўцу Вой-цаху Дамарацкаму. Ён загінуў падчас штурму Горак 4 красавіка 1863 году.

У Клецку роўна а 7-й гадзіне раніцы ўзняў над сваім домам бел-чырвона-белы сцяг Сяргей Панамароў.

У Баранавічах актывісты наведалі магілу Аркадзя Блінкоўскага. Ён вельмі актыўна удзельнічаў у працы Таварыства беларускай мовы. Рэдагаваў газету "Баранавіцкае слова".

У Віцебску некалькі актывістаў, якія называюць сябе «патрыёты Беларусі», выйшлі з бел-чырвона-белым сцягам на плошчу Перамогі. Гэта адбылося каля 2-й дня, і працягвалася іхняя акцыя некалькі хвілінаў.

У Зэльве сабраліся сябры БХД з Ваўкавыску, Слоніма і Баранавічаў. Яны ўсклалі кветкі да помніка Ларысы Геніюш.

У Свіслачы мясцовыя актывісты ўсклалі кветкі да помніка Кастусю Каліноўскаму і на магілу Віктара Каліноўскага.

У Лідзе сябры грамадскіх арганізацый усклалі кветкі на магілу героя паўстання 1863 года ксендза Адама Фалькоўскага. Лідзяне наведалі Воранава , дзе ўсклалі кветкі і запалілі зніч на магіле міністра БНР генерала Кіпрыяна Кандратовіча.

У Беластоцкім вая-водскім асяродку анімацыі культуры прайшла трады-цыйная святочная вечарына з нагоды 92-х угодкаў БНР.

Свята незалежнасці Беларусі адзначылі таксама у II Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай імя Брані-слава Тарашкевіча у Бельску-Падляшскім.

Урачыстай лінейкай і фестывалем дакументальных фільмаў пра незалежнасць Беларусі адзначылі Дзень волі настаўнікі і вучні Гайнаўскага комплекса школ з дадатковым вывучэннем беларускай мовы.

У Варшаве 25 сакавіка прадстаўнікі многіх нацыя-нальнасцяў напісалі дзве паш-тоўкі перад варотамі Варшаў-скага ўніверсітэта да беларусаў і беларускіх уладаў з лейтматы-вам: "Еўропа не кусаецца".

Амерыканскіх беларусаў з Днём Волі павіншаваў кангрэсмен Фрэнк Палонэ.

Мерапрыемствы да Дня Волі прайшлі і ў іншых гарадах і краінах. Свята сапраўды стала ўсенародным.

Паводле СМІ.


СПРАВАЗДАЧНА-ВЫБАРНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ ТБМ У ВІЦЕБСКУ

21-га сакавіка, у нядзелю, у Віцебску адбылася чар-говая, VII справаздачна-вы-барная канферэнцыя абласной арганізацыі ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны". Прысутнічалі дэлегаты ад раённых, а таксама Віцебскай, Полацкай і Наваполацкай гарадскіх арганізацый ТБМ, госці канферэнцыі. Сярод запрошаных былі прадстаўнікі грамадскасці, настаўнікі, пісьменнікі.

На пачатку з прывітальным словам да дэлегатаў і гасцей канферэнцыі звярнуўся старшыня Віцебскай абласной арганізацыі І.А. Навумчык. Ва ўрачыстай атмасферы ён уручыў Падзяку абласной рады за маральную і матэрыяльную падтрымку яе дзейнасці сп. Аляксандру Ткачову - чалавеку неабыякаваму да нашай роднай мовы, сапраўднаму рупліўцу на ніве Беларушчыны.

Потым І.А. Навумчык выступіў са справаздачным дакладам. Ён падрабязна спыніўся на працы, якую праводзілі абласная рада, суполкі таварыства за апошнія два гады. У прыватнасці, было адзначана, што дзейнасць арганізацыі адбываецца ў няпростых умовах, якія патрабуюць вялікіх намаганняў ад кожнага сябра ТБМ. Разам з тым за справаздачны перыяд зроблена нямала. Так, два гады таму абласная рада выйшла з прапановай у дзяржаўныя органы ўсталяваць мемарыяльную дошку на будынку былой музычнай школы, дзе ў свой час вучыўся Васіль Быкаў. Гарадскія ўлады пайшлі насустрач, і мемарыяльная дошка была ўрачыста адкрыта ў верасні 2008 года. Штогод у Дзень нараджэння Васіля Уладзіміравіча сябры рады, настаўнікі, прадстаўнікі грамадскасці выязджаюць на малую радзіму пісьменніка, у вёску Бычкі Ушацкага раёна, дзе ладзяць літаратурныя імпрэзы, сустракаюцца з землякамі знакамітага творцы, ушаноўваюць памяць Быкава. Гэта стала ўжо добрай традыцыяй, якую сябры арганізацыі маюць намер працягваць і далей.

Асобная ўвага ў дакладзе была ўдзелена асвятленню працы абласной арганізацыі з прадпрыемствамі і ўстановамі Віцебска. Ад імя рады накіроўваліся лісты кіраўніцтву аўтобуснага парка, трамвайнатралейбуснага кіравання, Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі, у іншыя структуры з віншаваннямі з нагоды Дня роднай мовы, з падзякамі і прапановамі. І, што вельмі важна, ліставанне не застаецца паза ўвагай адрасатаў. Няхай і не заўсёды. Таму сёння ў грамадскім транспарце горада прыпынкі аб'яўляюцца ў асноўным пабеларуску, і ёсць спадзяванне, што праца ў гэтым кірунку будзе працягвацца.

Шырокі рэзананс, як адзначалася ў дакладзе, выклікаў праведзены абласной радай аглядконкурс рэгіянальнага друку "З беларускім словам". Былі названы лепшыя дзяржаўныя і недзяржаўныя перыядычныя выданні, якія карыстаюцца пераважна беларускай мовай. І калектывы, і журналісты атрымалі памятныя ўзнагароды, падзякі абласной рады. І вельмі важна, што ўсе рэдакцыі газетпрызёраў наведалі кіраўнікі абласной арганізацыі, уручылі прызы і мелі зацікаўленыя гутаркі з супрацоўнікамі.

Даклад старшыні выклікаў вялікую цікавасць. У спрэчках выступалі дэлегаты і госці канферэнцыі. Так, прадстаўнік Расонскай раённай арганізацыі Аляксандр Крол выказаў жаданне больш шырокай прысутнасці беларускамоўных гасцей падчас правядзення традыцыйнага "Заборскага фэсту". "Мы хочам, каб беларуская мова гучала на імпрэзе",- гаварыў сп. Крол. Па яго прапанове ў праект плана дзейнасці абласной арганізацыі ўнесены адпаведны пункт.

Старшыня Віцебскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Людміла Сіманёнак заклікала больш увагі надаваць маладым талентам - паэтам, празаікампачаткоўцам, якія пішуць пабеларуску.

Кіраўнік Гарадоцкай раённай арганізацыі Леанід Гаравы акцэнтаваў увагу на неабходнасці зваротаў у дзяржаўныя органы менавіта на беларускай мове. Такое ліставанне сапраўды дае добры плён, прымушае чыноўнікаў яшчэ раз згадаць, у якой краіне мы жывём.

Як заўсёды, змястоўным быў выступ старшыні Полацкай гарадской арганізацыі Валянціны Крот. На яе думку, найбольшы выхаваўчы, патрыятычны эфект даюць масавыя імпрэзы з запрашэннем пісьменнікаў, бардаў, мастакоў. Гэта дазваляе далучыцца да беларускага слова многім неабыякавым людзям, што па нейкіх прычынах яшчэ не асмельваліся загаварыць пабеларуску.Толькі за апошні час сябры Полацкай гарадской арганізацыі зладзілі сустрэчы з Генадзем Бураўкіным, Алесем Камоцкім, Таццянай Матафонавай, з творцаміземлякамі - Уладзімірам Ладзікам, Галінай Загорскай, іншымі вядомымі асобамі. Валянціна Крот прапанавала ўнесці ў план працы абласной арганізацыі святкаванне 20гадовага юбілею Полацкага музея кнігадрукавання. "Асноўную стаўку трэба рабіць на моладзь" - падсумавала свой выступ спня Валянціна.

Якраз пра больш актыўную працу з моладдзю гаварыла і вядомая паэтка Марыя Баравік, якая ўзначальвае Падсвільскую суполку, што на Глыбоччыне. Яна прывяла цікавыя факты, калі вучні, якія па сутнасці пад прымусам прыйшлі на літаратурную сустрэчу, не хацелі пакідаць залу пасля заканчэння мерапрыемства. Гэта выразна сведчыць пра тое, што неабходна больш настойліва будзіць цікавасць да роднага слова ў моладзі. І тады будзе добры вынік. "Беларусь - гэта я",- пад такім дэвізам варта працаваць з маладым пакаленнем, пераканана спня Марыя.

Прадстаўнік Наваполацкай гарадской суполкі Алесь Рымша падзяліўся досведам арганізацыі сустрэч з пісьменнікамі ў межах кампаніі "Будзьма". Толькі за апошні год у Наваполацку было праведзена некалькі маштабных імпрэзаў з запрашэннем пісьменнікаў, мастакоў з Менска.

Вядомы паэт, перакладчык Уладзімір Папковіч заклікаў не баяцца гаварыць праўду, прачытаў колькі сваіх вершаў, у тым ліку і гумарыстычных, што было прыязна сустрэта прысутнымі.

У выступе Валянціна Арлова закраналася праблема неабходнасці ўсталявання ў Віцебску памятнага знака ў гонар юбілею Грунвальдскай бітвы, прапаноўвалася большую ўвагу звяртаць на краязнаўчыя акцыі, што павышае цікавасць моладзі да ўсяго беларускага.

Пасля спрэчак па дакладзе, выступаў з прапановамі дэлегатаў і гасцей адбыліся выбары новага складу абласной рады, рэвізійнай камісіі, сакратарыяту. Старшынём Віцебскай абласной рады на чарговы тэрмін абраны І.А. Навумчык.

Пасля таго, як парадак дня быў вычарпаны, у кулуарах яшчэ доўга чуліся ажыўленыя дыскусіі па розных пытаннях дзейнасці таварыства. Сябры ТБМ абменьваліся інфармацыяй, адрасамі, дамаўляліся пра новыя сустрэчы, абмяркоўвалі сумесныя планы.

У гэты дзень, 21 сакавіка, сапраўды адбылася нефармальная размова пра нашы справы. І дэлегаты, і госці ў адзін голас выказвалі задавальненне і тэхнічнай арганізацыяй канферэнцыі, і ўзроўнем яе правядзення, у чым галоўная заслуга старшыні Віцебскай абласной рады І.А. Навумчыка.

Юрась Бабіч, намеснік старшыні Віцебскай абласной арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны.


Мовазнаўчы досвед

Часнок і часнык . "Зоймемся вырошчваннем экалагічна чыстых прадуктаў, і ў вялікай колькасці: часныку і цыбулі, зялёнага гарошку і кукурузы, нават цытруса-вых... Часнык і цыбуля амаль звяліся, іх пачалі завозіць з за-межжа" (Дзеяслоў. 2009. № 5 (42). С. 15).

У слоўніках падаецца толькі першы варыянт слова. Але ў жывой народнай мове актыўна выкарыстоўваецца форма часнык - на радзіме аўтара гэтых радкоў - Зэльвен-шчыне, і па сведчанні Стані-слава Судніка - у гаворках яго мясцовасці (Нясвіжчына).

Паводле "Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак" (У 5. Т. 2. Сельская гаспадарка. Мінск, 1994. Карта № 188) слова часнык пашыра-на на Гарадзеншчыне, Берасцейшчыне, Меншчыне (паўд-нёва-заходні рэгіён).

Этымолагі адносяць гэтае слова да праславянскага * cesnъ ,старажытная аснова набліжаецца да часаць (cesati) , што мела значэнне 'часаць, зрываць, рашчапляць' . Час-нык/часнок атрымаў назву ад таго, што яго галоўка рашчап-ляецца на г.зв. зубкі (М. Фас-мер. Этимологический словарь русского языка. Т. 4. Москва, 1973. С. 350).

У даведніку Зоські Ве-рас "Беларуска-польска-ра-сейска-лацінскі батанічны слоў-нік" (Друкарня С. Бэкэра. Вільня, Субач 2. 1924. С. 32) бачым толькі другі варыянт гэтай пары: "Часнык - Czosnek - Чеснок - Allium sativum".

Ратавальнік - збаўца - збавіцель. "Кабета выха-піла з рук дачкі абраз Хрыста Ратавальніка. - Гэты абраз абараняў яшчэ дзядоў тваіх..." (Полымя. 2009. № 10. С. 10).

Ратавальнік - натура-льнае беларускае слова, утва-рэнне з высокапрадукцыйным суфіксам -льнік (ратава-льнік). Звычайна ў такіх тэкстах выкарыстоўваецца пазычанне з стараславянскай мовы зба-віцель (избавитель). Яго і падаюць акадэмічныя слоўнікі. Але сучасны нацыянальны друк карыстаецца аднакаранё-вым словам з сваім, спрад-вечным словаўтваральным сродкам - ца : збаўца .

Павел Сцяцко


Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў красавіку

Яцэнка Вольга Кашалькова Марыя Якаўл. Карповіч Алесь Аляксандр. Парэчына Зінаіда Паўлаўна Райчонак Ада Эльеўна Вайцаховіч Зінаіда Афанас. Шыманскі Леанід Макарэвіч Пётр Рыгоравіч Гапановіч Іван Гарэлікава Тамара Пятроўна Даўгашэй Галіна Аляксандр. Валахановіч Анатоль Іосіф. Мацвеева Ганна Таболіч Алена Уладзіміраўна Сцянук Валянціна Андрэеўна Целеш Лявонці Сцяпанавіч Занкевіч Вольга Атрашэнка Сяргей Нікіфар. Дубіцкая Сцяпаніда Будай Людміла Лавіцкі Мікола Емельянавіч Дзягілева Галіна Гоеўская Алеся Селуянава Ала Канановіч Аляксандр Савельева Тацяна Анатол. Красюк Фёдар Сулецкая Ніна Андрэеўна Сташулёнак Іван Іванавіч Шруб Васіль Ануфрыявіч Кусянкова Любоў Яўгенаўна Сіўковіч Валянціна Мікал. Хадаровіч Ганна Уладзімір. Ляхоцкая Алена Ельяшэвіч Ірына Фясенка Іван Іванавіч Дундалевіч Людміла Аксак Валянціна Іванаўна Савіч Валер Уладзіміравіч Цярохін Уладзімір Станіслав. Сацута Іван Уладзіміравіч Валадзько Вадзім Пятровіч Іванова Ніна Плахатнюк Святлана Паўл. Вакар Людміла Уладзіміраўна Сідараў Сяргей Сільнова Людміла Данілаўна Вярбоўская Ірына Хаданёнак Марыя Іванаўна Чаеўская Ала Канстанцінаўна Дзенісевіч Ніна Астраўцоў Сяргей Аляксан. Гагалінская Людміла Сівук Кацярына Тарарака Алена Вайцаховіч Эдуард Антон. Караленя Жанна Сямёнаўна Кашэль Кастусь Кульбака Аляксандр Кульбака Аляксандр Пятров. Сагановіч Ларыса Уладзімір. Марачкіна Ірына Леанідаўна Вячорка Ірына Паладзеўна Скідан Аляксандр Пятровіч Грынявіцкі Юры Анатол. Мельнікава Ала Панкоў С.А. Кулаковіч Уладзімір Уладзім. Пшанічны Юры Аляхновіч Андрэй Пятровіч Маслюкоў Тэльман Віктар. Малец Надзея Цярэшка Васіль Яўгенавіч Федуковіч Вольга Мікал. Зіноўева Святлана Абакунчык Галіна Ляшчоў Віктар Леванцэвіч Лена Васільеўна Багдановіч Юры Уладзімір. Міцынская Валянціна Алякс. Драйліх Алена Уладзіміраўна Марчук Дзмітры Іванавіч Доўкша Ірына Дулько Вольга Пятроўская Лізавета Рудакоў Алег Васільевіч Гарадовіч Ала Леанідаўна Цехановіч Зміцер Шапялевіч Валянціна Рыгор. Манько Алеся Пушкіна Яніна Чарткоў Алег Алегавіч Лука Алена Вячаславаўна Соркіна Іна Валер'еўна Курачыцкі Андрэй Данільчанка Іна Уладзімір. Апяцёнак Мікалай Мікал. Дзябёлая Алена Віктараўна Шаўра Юры Міхайлавіч Веаб'ёў Віталь Шчыракова Ларыса Болтак Аляксандр Мамантава Любоў Папоў Ігар Селівёрставіч Захарэвіч Алена Міхайлаўна Труноў Віктар Іванавіч Кацэвіч Ірына Мікалаеўна Усціновіч Юры Лысая Наталля Вайцяховіч Марыя Казловіч Алена Дзьячкоў Алег Уладзіміравіч Міцкевіч Вольга Уладзімір. Касая Ганна Краснасельскі Дзяніс Тушынскі Дзяніс Міхайлавіч Пазнухова Васіліса Міхайл. Брылеўская Наталля Міхайл. Балушэўская Ірына Валынец Алена Грынявецкая Надзея Канстан. Яблонскі Зміцер Міхайлавіч Басякова Аліна Бульянкова Яніна Шашкель Ніка Пятроўна Завадская Алена Міхайлаўна Львова Ганна Леанідаўна Кузняцоў Канстанцін Канст. Дарафейчык Ганна Яловік Павел Ірэніюшавіч Русецкі Сяргей Васільевіч Андрэенка Таццяна Пятр. Паклонская Людміла Ільніцкі Кірыла Грыгаркевіч Вадзім Юр'евіч Касьянчык Святлана Васіл. Пяткевіч Дзяніс Шут Павел Васільевіч Крэцкі Віталь Гладкая Анастасія Мікал. Гасюк Марына Дзінгілеўскі Віталь Віктар. Адынец Сяргей Статкевіч Андрэй Ігаравіч Санько Яна Сяргееўна Качан Алена Станіславаўна Ваўкавец Яўген Хлапянюк Наталля Андр. Шчукін Міхаіл Уладзіміравіч Марозава Наталля Анатол. Дземідзенка Анастасія Алякс. Варган Віталь Малічэўскі Павел Віктаравіч Сяцко Таццяна Сяргееўна Чырэц Дзмітрый Аркадз. Астапенка Аляксандр Леановіч Аляксандра Іўчына Таццяна Сяргееўна Яфімовіч Юлія Паўлаўна Фінагенаў Антон Аляксандр. Анацка Дзмітры Юр'евіч Царук Юлія Шаўцоў Раман Ігаравіч Арлоў Сяргей Аляксеевіч Васільеў Павел Аляксеевіч Лічко Уладзімір Яўгенавіч Быль Віталь Анатольевіч Шук Надзея Бухоўская Яніна Войкель Павел Анатольевіч Кузьміна Дар'я Міхайлаўна Астапеня Рыгор Яўгенавіч Максімовіч Кацярына Філіпчанка Дзяніс Уладзімір. Барысевіч Даніла Андрэевіч Латушка Раман Андрэевіч Пракаповіч Георгі Дзмітр. Несцяровіч Антаніна Андр. Стрыжак Андрэй Сяргеевіч


Агульнанацыянальная дыктоўка у Дзень Волі

Досвед сведчыць, што да агульнанацыянальнай дыктоўкі трэба рыхтавацца загадзя, заявіў у інтэрвію БелаПАН старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алег Трусаў, падводзячы вынікі ІІІ Агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкі.

Паводле яго слоў, трэці завяршальны этап акцыі прайшоў вечарам 25 сакавіка ў менскай штаб-кватэры ТБМ і быў прысвечаны 92-м угодкам заснавання БНР, якая ўпершыню абвясціла беларускую мову дзяржаўнай. Тэкст дыктоўкі - паводле твора класіка беларускай літаратуры Ула-дзіміра Караткевіча "Зямля пад белымі крыламі".

У акцыі ўдзельнічалі больш за 30 чалавек рознага ўзросту, у тым ліку шмат вучняў 7-9-х класаў сталічных школ. Усе, хто пісаў дык-тоўку, атрымалі нумар газеты ТБМ "Наша слова", прысвечаны 20-годдзю выдання, і кампакт-дыскі з дакументальным фільмам тэлеканала "Белсат" "Беларусь пад нямецкай акупацыяй" (рэжысёр Антон Цялежнікаў).

Першы этап дыктоўкі быў прымеркаваны да Між-народнага дня роднай мовы (21 лютага), заснаванага ў 1999 годзе Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА, а другі - да 16-й гадавіны прыняцця пер-шай Канстытуцыі Беларусі (15 сакавіка), згодна з якой беларуская мова атрымала статус адзінай дзяржаўнай.

Спецыфікай акцыі Трусаў назваў далучэнне да яе МГА "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына", радыё "Рацыя" і тэлеканала "Белсат", якія ў межах кампаніі "Будзьма беларусамі!" надрукавалі бланкі дыктоўкі і выдзелілі прызы ўдзельнікам. Старшыня ТБМ адзначыў, што ў гэтым годзе ўпершыню большасць удзельнікаў дыктоўкі пісалі яе не ў Менску, а ў рэгіёнах. На яго думку, у акцыі ўзялі ўдзел некалькі тысяч чалавек.

Трусаў звярнуў увагу на тое, што за тры гады правядзення дыктоўкі дзяржава не перашкаджала, а часта і дапа-магала ў яе напісанні. Дыктоўка становіцца традыцыяй патрыятычнага выхавання і элементам кансалідацыі нацыі, пад-крэсліў старшыня ТБМ. На яго думку, акцыя патрабуе пашырэння, у першую чаргу, сярод моладзі і чыноўнікаў.

Паводле слоў Трусава, асаблівасцю дыктоўкі 2011 года стане яе правядзенне паводле новага правапісу. Акрамя таго, на яго думку, трэба адразу пасля Новага года пачынаць падрыхтоўку акцыі і загадзя абнародаваць тэкст дыктоўкі.

Кіраўнік ТБМ выказаў упэўненасць, што найбліжэй-шымі гадамі ў акцыі возьмуць удзел і прадстаўнікі ўлады, паведамляе БелаПАН.


Агульнанацыянальная дыктоўку пісалі ліцэісты

ІІІ Агульнанацыянальную дыктоўку па беларускай мове на тэкст Уладзіміра Караткевіча "Прадмова да кнігі "Памяць зямлі беларускай" пісалі навучэнцы зачыненага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа. Сярод выпускнікоў першае месца заняла Паліна Карней, якая бездакорна выканала работу, ацэненую на 10 балаў. На другім месцы Вольга Свяркальцава, трэцяе месца прысуджана Алесю Вераб'ёву.

У 10м класе пераможцамі сталі Соф'я Пісарэнка, Зоя Набок, Барбара Радзюк.



У сядзібе БНФ ІІІ Агульнанацыянальную дыктоўку 21 лютага пісалі 25 чалавек. Пераможцамі сталі Кацярына Галіцкая і Маўлюда Атакулава.



У Слоніме 25 сакавіка а 18-й гадзіне пачалі пісаць агульнабеларускую дыктоўку. Са слоў кіраўніка мясцовай арганізацыі БНФ Івана Шэгі, сабраліся разам прадстаўнікі розных палітычных партый і грамадскіх арганізацый.


У Віцебску дыктоўку пісаў Барыс Хамайда

Віцебскі патрыёт Барыс Хамайда пісаў 25 сакавіка Агульнанацыянальную дык-тоўку каля помніка Ўладзіміру Караткевічу. Тэкст яму дык-таваў сябар КХП БНФ Сяргей Каваленка. Спадар Хамайда патлумачыў, чаму гэта адбылося менавіта 25 сакавіка:

- Сёння ж Дзень Волі, самае любімае свята Ўладзіміра Караткевіча. Таму ў гэты дзень - Дзень Волі, каля гэтага помніка я пачаў пісаць дыктоўку па ягоным творы - па прадмове да нарысу "Зямля пад белымі крыламі". Бо ўсім вядома - бяз мовы няма на-цыі.

Барыс Хамайда ўладкаваўся за раскладным столікам, на які паставіў бел-чырвона-белы сцяжок. На шыі быў бел-чырвона-белы шалік.

Калі праз некалькі хвілін да помніка пад'ехала міліцэйская машына, менавіта гэтыя атрыбуты кваліфікавалі як адзнаку несанкцыянаванага пікету. Хамайду папрасілі прайсці ў машыну. Сяргея Каваленку забіраць у міліцыю не сталі, а Барыса Хамайду завез-лі спачатку ў пастарунак, а потым у суд Кастрычніцкага раё-на, дзе суддзя вынес патрыёту папярэджанне.

Наш кар.


Волаты беларускага духу

Літаратурна-мастацкая вечарына, прысвечаная творчай і навуковай і дзейнасці братоў Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх адбылася ў 5-тай Менскай бібліятэцы. Яна была прымеркавана да 110-годдзя акадэміка Гаўрылы Іванавіча Гарэцкага, якое будзе адзначацца ў красавіку. Пабачыць абрысы двух велічных постацяў тытанаў беларускага Адраджэння на фотаздымках і пачуць з першых вуснаў пра невядомыя старонкі іх жыцця было важным для чытачоў і наведвальнікаў бібліятэкі.

Мэтанакіраванасць, цвёрдасць рашэнняў, самадысцыплінаванасць, патрабавальнасць да сябе і жаданне служыць Бацькаўшчыне сталі тымі рысамі, якія дапамаглі абодвум братам дасягнуць вышынь ў сваёй дзейнасці.

Максім Гарэцкі ўвайшоў як класік ў сучасную беларускую літаратуру дзякуючы творам " На імперыялістычнай вайне", " Дзве душы" "Камароўская хроніка", Гаўрыла Іванавіч, адзін з першых акадэмікаў ў галіне эканомікі, стаў доктарам геолагамінералагічных навук, міжнародна прызнаным аўтарытэтам ў галіне антрапагенавага перыяду зямлі.

Прайшоўшы праз выпрабаванні эпохі, яны захавалі глыбокі гуманізм, чалавечнасць, веру ў лепшую будучыню Бацькаўшчыны.

З успамінамі пра дзядзьку і бацьку падзяліўся нашчадак слыннага роду Гарэцкіх - акадэмік, былы віцэпрэзідэнт Акадэміі навук Беларусі Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі.

Радзім Гаўрылавіч працуе ў Інстытуце прыродакарыстання НАН РБ, шмат займаецца вывучэннем архіваў сваіх родных, за мінулае дзесяцігоддзе выдаў некалькі дакументальных твораў. Апошні з іх "Браты Гарэцкія", які адлюстроўвае эпас жыцця і змагання беларускай інтэлігенцыіі ў ХХтым стагоддзі выйшаў сёлета ў выдавецтве "Кнігазбор".

Спадчына братоў Гарэцкіх з'яўляецца для мяне невычэрпнай крыніцай натхнення, падкрэсліла калега і паплечніца навукоўцаўгеолагаў Роза Адамаўна Зінава.

Велічнасць духу, вера ў сябе і ў Беларусь, жыццялюбнасць, дабразычлівасць , гумар, уласцівы самому Радзіму Гаўрылавічу Гарэцкаму. Глыбокае вывучэнне нетраў зямлі, цікавасць да прыроды і яе з'яў, надае яму і яго калегам трывалась і моц.

У вечарыне з патрыятычными спевамі ўзяў удзел рок-выканаўца, кіраўнік гурта «P.L.A.N"Андрэй Плясанаў.

Э. Оліна.

На здымку: Р.Г. Гарэцкі і ўдзельнікі сустрэчы, фота аўтара.


Калі трэба, засудзяць і па-беларуску

Сп. В.А. Сукала

Старшыні Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь

вул. Леніна, 28, 220681, г. Мінск

Паважаны Валянцін Алегавіч!

ГА "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны" непакоіць сітуацыя, што склалася ў нашых судах з выкарыстаннем беларускімі суддзямі дзяржаўнай беларускай мовы.

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам кожны дзяржаўны чыноўнік, а тым болей суддзя абавязаны аднолькава добра валодаць дзвюмя дзяржаўнымі мовамі, весці на іх судовыя пасяджэнні і афармляць адпаведную дакументацыю.

Аднак значная частка суддзяў, асабліва на раённым узроўні, кепска ведае дзяржаўную беларускую мову, адмаўляецца весці на ёй разгляд судовых спраў і нават патрабуе перакладчыкаў з беларускай мовы.

У якасці прыкладу дасылаем Вам адно з рашэнняў суда Савецкага раёна г. Мінска, якое прынёс нам спадар Ю.М. Магонаў са скаргаю на непісьменнасць вышэйназванага дакумента. Сітуацыя стане яшчэ больш складанай з верасня 2010 года, калі ўступіць у сілу Закон "Аб зменах у правапісе беларускай мовы".

У сувязі з вышэйзгаданым прапануем Вам арганізаваць курсы беларускай мовы з улікам новага правапісу для судзейскіх работнікаў усіх узроўняў, а потым правесці іх атэстацыю.

3 павагай,

Старшыня ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны" Алег Трусаў.



Старшыні грамадскага аб'яднання "Таварыства

беларускай мовы імя Францішка Скарыны"

Трусаву А.А.

вул.Румянцава, 13, 220034, г. Мінск

Адказ на зварот

Паважаны Алег Анатольевіч!

Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь разгледжан Ваш зварот па пытанню валодання суддзямі беларускай мовай.

Паведамляю, што ў сістэме судоў агульнай юрысдыкцыі выпрацвана і дзейнічае сістэма падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі суддзяў. Прадугледжаны законам і прымяняемы на практыцы адбор кандыдатаў забяспечвае папаўненне судзейскага корпуса адукаванымі, усебакова падрыхтаванымі кадрамі. Асобы, якія прэтэндуюць на пасаду суддзі, ва ўстаноўленым парадку здаюць кваліфікацыйныя экзамены, дзе, у тым ліку, правяраецца валоданне імі беларускай мовай. Акрамя таго, дзеючыя суддзі праходзяць абавязковае павышэнне кваліфікацыі ў Інстытуце перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі і стажыроўку ва ўстаноўленым парадку ў вышэйстаячым судзе, дзе пытанням валодання дзяржаўнымі мовамі таксама ўдзяляецца дастатковая ўвага.

Дадатак: 4 л.

Першы намеснік Старшыні А.А. Федарцоў.


ПАМЁР КАСТУСЬ ТАРАСАЎ

22 сакавіка на 70-м годзе жыцця памёр знакаміты беларускі пісьменнік, гісторык і журналіст Кастусь Тарасаў .

У красавіку 2006 г. пісьменнік перанёс інсульт.

* * *

Кастусь (Канстанцін Іванавіч) Тарасаў нарадзіўся ў Менску 10 кастрычніка 1940 г у сям'і службоўцаў.

Па сканчэнні сярэдняй школы працаваў слесарам-зборшчыкам на Менскім механічным заводзе. Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут (1965), працаваў у Паўночна-заходняй геалагічнай экспедыцыі, на Бярозаўскім шклозаводзе "Нёман" (Лідскі р-н). Потым у выдавецтве «Вышэйшая школа», на кінастудыі «Беларусьфільм», у часопісе «Нёман» (1977-1983), газеце «Літаратура і мастацтва», часопісе «Спадчына», газетах «Свабода» і "Новы час".

Кастусь Тарасаў друкаваўся ад 1966 г. Аўтар гістарычных аповесцей пра мінулае Беларусі: «Дзень рассеяння» (пра Грунвальдскую бітву, 1980), «Пагоня на Грунвальд», рамана «Тры жыцці княгіні Рагнеды». Аўтар культавага ў 1980-я - першай палове 1990-х зборніка «Памяць пра легенды» (першае выданне ў 1984 г, другое пашыранае выйшла ў 1990-м годзе). Напісаў аповесць «На вайне.

Беларускае грамадства панесла велізарную страту, таму што сыйшоў з жыцця не толькі знакаміты айчынны пісьменнік і журналіст, але і шчыры беларус-патрыёт, які быў прадвеснікам сапраўднай гістарычнай прозы. Па яго словах, "Пагоня на Грунвальд" і "Памяць аб легендах" - гэта тыя творы, на якіх вырасла сучаснае пакаленне гісторыкаў, палітычных дзеячаў, асветнікаў, культуролагаў і журналістаў. Ён зусім трохі не дажыў да свайго 70-годдзя. Лёс яго быў вельмі няпросты. Пачынаючы як рускамоўны пісьменнік, у апошнія гады жыцця ён перайшоў на беларускую мову, быў актыўным публіцыстам і выдаўцом газеты "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" "Новы час", дзе і друкаваўся да апошняга дня.


З Кастусём Тарасавым развіталіся ў Дзень Волі

25 сакавіка ў сядзібе БНФ адбылася жалобная цы-рымонія развітання з выдатным пісьменнікам, журналістам, грамадскім дзеячам Кастусём Тарасавым.

Паніхіду вёў старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч .

Літаратуразнаўца, перакладчык, палітык Лявон Баршчэўскі звярнуў увагу, што вестка пра смерць аднаго з найбуйнейшых пісьменнікаў-патрыётаў, які ў сваіх аповесцях, раманах, апавяданнях, эсэ глыбока і драматычна адлю-строўваў гісторыю Беларусі, прыйшла ў дзень памяці Кастуся Каліноўскага, а развітанне адбылося ў Дзень Волі.

Пісьменнік Леанід Дайнека назваў яшчэ адно сімвалічнае супадзенне - ку-льтавая для некалькіх пакален-няў кніга Кастуся Тарасава «Памяць пра легенды» выйшла ў той самы год, калі памёр Уладзімір Караткевіч. Думку, што Тарасаў годна працягнуў справу Караткевіча, выказаў у сваім выступе рэжысёр Валеры Мазынскі. А доктар фі-лалагічных навук Арсень Ліс выказаў перакананне, што творы Кастуся Тарасава бу-дуць вывучацца ў школах, універсітэтах, яны будуць экранізавацца. Вінцук Вячорка - мовазнаўца, палітык, супрацоўнік часопіса «Спадчына», у якім шмат гадоў працаваў нябожчык, - падкрэсліў, што Кастусь Тарасаў, карэнны мянчук, пачынаў пісаць па-расейску і авалодаў беларускай мовай, пачаў пісаць на ёй толькі ў сталым узросце, і тым самым даў прыклад мільёнам беларусаў.

На цырымоніі выступілі таксама сябра нябожчыка, мовазнаўца, Надзвычайны і паўна-моцны амбасадар Рэспублікі Беларусь Пётра Садоўскі , намеснік старшыні ТБМ, старшыня Менскай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы Алена Анісім , якая падкрэсліла асаблівы ўклад Кастуся Тарасава ў выданне газеты "Новы час". Выступілі: сённяшні галоўны рэдактар газеты «Новы час» Аляксей Кароль , старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч , сябры дзяцінства і юнацтва пісьменніка.

Цела Кастуся Тарасава было крэміравана.

Паводле СМІ.


У Вільні ўшанавалі памяць Каліноўскага

У нядзелю, 21 сакавіка, у Вільні беларускія патрыёты правялі Дзень памяці Кастуся Каліноўскага. Кастусь Каліноўскі, які быў павешаны на віленскай плошчы Лукішкі 22 сакавіка 1864 года паводле загаду расійскіх уладаў.

У мерапрыемствах прынялі ўдзел беларусы Вільні, студэнты ЕГУ, студэнты праграмы імя Каліноўскага з Польшчы, а таксама актывісты грамадскай ініцыятывы «Бунт». Арганізатарамі акцыі выступілі Таварыства беларускай культуры ў Літве і Беларуская Нацыянальная Памяць.

Напачатку а 12-й у ЕГУ былі зладжаныя адкры-тыя лекцыі, затым а 15:30 ад Лукішскай плошчы да вежы на гары Гедзіміна пачалося ўра-чыстае шэсце.

Удзельнікі мерапры-емства прайшлі цэнтральнымі вуліцамі Вільні ад таго месца, дзе быў забіты Кастусь Калі-ноўскі, да месца, дзе па пэўных звестках ён быў таемна пахаваны.


Навуковыя чытанні памяці прафесара Валянціна Навумавіча Рабцэвіча

25-26 сакавіка ў БДУ адбыліся навуковыя чытанні памяці прафесара Валянціна Навумавіча Рабцэвіча. У двух-дзённых чытаннях прыла ўдзед вялікая колькасць айчынных і замежных навукоўцаў. Падчас чытанняў была адкрыта новая экспазіцыя нумізматычнага кабінета БДУ. З праграмы чы-танняў можна выдзеліць такія цікавыя даклады:

Какарэка Віктар Івапавіч, старшыня Беларускага нумізматычнага таварыства (Гародня): "Скарб рымскіх манет, знойдзены ў Бераставіцкім раёне, са збору Нуміз-матычнага кабінета БДУ."

Сідаровіч Віталь Міхайлавіч, загадчык вучэбнай лабараторыі музейнай справы гістарычнага факультэта БДУ (Менск): "Новы скарб рымскіх манет з Брэсцкага раёна (папярэдняе паведамленне)".

Сядых Валеры Нікандравіч, дацэнт кафедры археалогіі гістарычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага універсітэта (Расія, Санкт-Пецярбург): "Шляхі ластуплення арабскіх манет на тэрыторыю Беларусі".

Клімаў Марат Васільевіч, навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук (Менск): "Знаходкі дзірхамаў IX стагоддзя з Полацкага гарадзіш-ча (раскопкі 2009 г.).

Плавіпскі Мікалай Аляксапдравіч, загадчык аддзела археалогіі. нумізматыкі і зброі Нацыянальнага гіста-рычнага музея Рэспублікі Бе-ларусь (Менск): "Комплекс манет і гандлёвага інвентару з кургана 5 могільніка Пагошча".

Зайцаў Васіль Васільевіч, старшы навуковы супрацоўнік Аддзела нумізматыкі Дзяржаўнага гістарычнага музея (Рассія, Масква): "Манеты «северскіх» княстваў (другая палова XIV стагоддзя)".

Лухтанас Алексеюс, прафесар кафедры археалогіі гістарычнага факультэта Віленскага ўніверсітэта (Літва, Вільня): "Даціроўка пер шых манет Вялікага Княства Літоўского (легенды і рэаліі)".

Варонін Васіль Аля-ксеевіч, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гіста-рычнага факультэта БДУ (Менск). " Да пытання аб часе і абставінах ухавання грашова-рэчавага скарбу каля вёскі Літва Маладзечанскага раёна Менскай вобласці" і інш.

Наш кар.


Рабцэвіч Валянцін Навумавіч (26 лютага 1934 в. Красная, Кіраўскі раён - 29 траўня 2008, Менск) - беларускі гісторык, нумізмат, археолаг. Кандыдат гістарычных навук з 1965, з 1997 - прафесар. Лічыцца адным з заснавальнікаў беларускай нумізматыкі.

Скончыў БДУ ў 1957 годзе. У 1957-1959 - супрацоўнік арганізацыйнай групы Дзяржаўнага музея БССР. Навучаўся ў аспірантуры Дзяржаўнага Эрмітажа СССР пад кіраўніцтвам доктара гістарычных навук І.Г. Спаскага ў 1959-1963. У 1964 паспяхова абараніў кандыдацкую, а ў 1995 - доктарскую дысертацыю. З 1963 працаваў на гістарычным факультэце БДУ, напачатку выкладчыкам, з 1970 - дацэнтам кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў, з 1973 - кафедры археалогіі, этнаграфіі і дапаможных дысцыплін БДУ, з 1997 - прафесар.

Вывучаў гісторыю грашовага звароту на землях ВКЛ і Кароны, тапаграфію манетных скарбаў на Беларусі. Аўтар класічных манаграфій "О чем рассказывают монеты", "Нумизматика Беларуси", "Российско-полькие монетные эмиссии эпохи Петра I", больш за 70 навуковых прац і 300 навукова-папулярных артыкулаў у перыёдыцы і эцыкляпедычных выданнях.

На аснове ўласнай калекцыі манет стварыў нуміз-матычны кабінет БДУ. Прадстаўляў Беларусь у Нумізматычнай камісіі Нацыянальнага камітэту гісторыкаў СССР.

Дзякуючы яго намаганням на Беларусі застаўся ўнікальны скарб з Поясам Вітаўта, які збіраліся за бесцань прадаць у Расею.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX