№ 24 (967) 16 ЧЭРВЕНЯ 2010 г.
130 гадоў з дня нараджэння Міхала Забэйды-Суміцкага
Міхась Іванавіч ЗАБЭЙДА-СУМІЦКІ (1 (14) чэрвеня 1900 - 21 снежня 1981) - выдатны беларускі спявак, тэнар.
Нарадзіўся спявак, як сам расказваў, у адной з трох вёсак - Шэйпічы (цяпер Пружанскі раён), Падароск ці Несцеравічы (цяпер Ваўкавыскі раён). Двайное прозвішча (узяў ужо ў сталым веку) у яго ад бацькі (па мячы) - Івана (Яна) Андрэевіча Забэйды з вёскі Нес-церавічы, і маці (па кудзелі) - Аляксандры Феліксаўны Суміцкай з вёскі Шэйпічы. Дзяцей у сям'і было сямёра, але выжыў толькі Міхась.
Гадоў з 8-9 Міхась пачаў працаваць у панскім маёнтку. Скончыў Зельзінскую аднакласную школу, потым двухкласную царкоўна-прыходскую навучальню ў Галоўчыцах у 1914 г. У тым жа 1914 г. ён паступае ў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю. Праз год, калі набліжаўся фронт Першай Сусветнай вайны, семінарыя эвакуявалася ў Смаленск, куды пераехаў таксама Міхась Забэйда. Скончыў семінарыю ў 1918 г. і паехаў працаваць у Сібір, куды эвакуявалі маці. 1918-1920 гг. - праца настаўнікам у сяле Усць-Калманскае, што каля Барнавула. Ствараў хоры і драматычныя гурткі.
У 1920 годзе ў выніку грамадзянскай вайны Забэйда-Суміцкі апынуўся ў Харбіне, на станцыі Вэйшахэ Кітайскай усходняй чыгункі, потым - у Вэйшахэ. У Харбіне ён пачаў вучыцца музыцы. Яго настаўніцай была Ю. К. Платніцкая, былая супрацоўніца Шаляпіна, добрая артыстка і педагог. У 1929 паспяхова скончыў юрыдычны факультэт Харбінскага расейскага ўніверсітэта. Аднак зрабіўся салістам Харбінскай оперы. У гэты час у яго ўжо ёсць досвед спявання ў дзіцячых хорах і самастойнага авалодвання музычнымі інструментамі (скрыпка, гітара, мандаліна, балалайка, губны гармонік). Дэбютаваў у ролі Ленскага ў оперы «Яўген Анегін» П. І. Чайкоўскага. За тры гады, аддадзеных Харбінскай оперы, ён выканаў 15 партыяў: Фаўста ў «Фаўсьце» Ш.Гуно, Альфрэда ў «Травіяце», Герцага ў «Рыгалета», Уладзіміра ў «Князі Ігары» А.Барадзіна і іншых, прычым нязменна спяваў на мове арыгіналу. Пры гэтым яшчэ працаваў у школе. Крытыка добра прыняла маладога спевака, ён паверыў у сябе, захацеў удасканаліць свае здольнасці і ў 1932 г. з'ехаў у Мілан. Вучыўся ў маэстра Фэрнанда Карпі, які раней канкураваў з Каруза і іншымі славутымі спевакамі. Паспяхова выступаў у Міланскай оперы, спяваў на 16-ці мовах. Канцартуе ў Міланскай кансерваторыі, гастралюе па Італіі, выконвае тэнаровыя партыі на сцэне «Ля Скала».
Але ў гэты час спявак атрымаў з Шэйпіч вестку, што ягоная маці, з якой ён ня бачыўся 16 год, моцна хварэе і хоча яго бачыць. Так у 1935 Міхал Іванавіч пераязджае ў Заходнюю Беларусь. Цягам 1935-1936 М. Забэйда-Су-міцкі выступае ў беларускіх гарадах (Ружаны, Беласток, Баранавічы, Берасце, Гародня), па ўсёй Польшчы (Варшава, Познань) і далей, шырэй - Летува, Латвія, Чэхаславаччына. Яго першы канцэрт з нагоды прыезду на Бацькаўшчыну адбыўся ў Ружанах, блізкіх з Шэйпічамі, роднай вёскай спевака. У канцэрце сярод класічных твораў прагучала і беларуская калыханка, якую калісьці спявала яго маці.
На 1935-1936 гады заключыў кантракт з познаньскім оперным тэатрам. Працаваў салістам на Варшаўскім радыё. Акрамя класічнага рэпертуару М. Забэйда-Суміцкі абавязкова ўключаў у кожнае сваё выступленне народныя песні і вакальныя творы беларускіх кампазітараў. У 1936 годзе прэзентацыі класічнага беларускага рэпертуару адбыліся ў культурнай сталіцы краю - Вільні - на запрашэнне Рыгора Раманавіча Шырмы. Тут Забэйда-Суміцкі пазнаёміўся з Максімам Танкам. Сумесныя канцэрты М. Забэйды і хору Р. Шырмы адбыліся: першы - у рамках вечара беларускай паэзіі і песні 15 сакавіка, другі - на свяце «Дня беларускай культуры» 13 снежня. «Віленскія гастролі» Забэйды адбыліся і ў 1937 годзе. 1938 год стаў вельмі плённым на шматлікія радыёкан-цэрты, гастрольныя туры (Баранавічы, Беласток, Берасце, Горадня, Вільня, Ліда, Камянец, Сасноўка).
З траўня 1940 году і да канца жыцця родным горадам для яго воляю лёсу стала Прага. Спеваку прапанавалі як беларусу ўзначаліць беларускія радыёперадачы з Берліна на Савецкі Саюз (тады Нямеччына ўжо распачала вайну з СССР). Міхал Іванавіч адмовіўся. Быў арыштаваны гестапа, потым абвінавачаны савецкімі спецслужбамі ў супрацоўніцтве з немцамі. Абвінавачванне знялі ў 1950 годзе.
Беларуская мова як прыкмета элітарнасці
Паўтара месяца таму стартаваў першы фэстываль беларускамоўнай рэкламы "Adnak!" 7 чэрвеня арганізатары фэсту зрабілі спробу падвесці першыя вынікі і наагул абмеркаваць месца і ролю нацыянальнай мовы ў рэкламных камунікацыях Беларусі. Думкі, меркаванні, заўвагі, скаргі кіраўнікоў вядучых рэкламных агенцыяў, а таксама творцаў і крытыкаў.
"Ці можна навучыць рэкламу размаўляць па-беларуску?" Меркаванне дырэктара агенцыі "Adventa Initiative Media" Алега Сташэўскага :
- У краіне, дзе 90% кантэнту ідзе на расейскай мове, выдзеліцца з дапамогай беларускай мовы дастаткова проста. Іншая справа - а ці ёсць у гэтым вялікая неабходнасць? Казаць пакуль складана. Але гаварыць трэба, бо гэта дадатковы інструмент у прасоўванні, гэта дадатковы інструмент у ідэнтыфікацыі прадукту, яго паходжання.
Паводле словаў каардынатара кампаніі "Будзьма беларусамі" Алены Макоўскай , летась сумесна з аксіяметрычнай лабараторыяй "Новак" і Беларускім інстыту-там стратэгічных даследаванняў (Літва) кампанія правяла сацыялягічнае апытанне на тэму "Хто такі сучасны беларус?":
- Нас вельмі парадавала, што, па выніках, 70% апытаных гатовыя спажываць інфармацыйны, культурны прадукт беларускаарыентаваны. Маецца на ўвазе прадукт, які скіраваны на ментальнасць беларускую, на нашу гісторыю. І 70% - гэта тая лічба, з якой мы мусім лічыцца. І вы-глядае дзіўнавата, што бела-руская рэклама, рэкламісты, рэкламадаўцы досыць кансерватыўныя, і замест прапановы прагрэсу і адпавяданню па-трэбе грамадства яны кіруюцца стэрэатыпамі ў дадзеным выпадку.
Рэкламная агенцыя Pu-blicis Hepta Belarus мае досвед стварэння беларускамоўнай рэкламы для ўсясветна вядомых брэндаў Samsung, Renault, Hugo Boss, Nescafe. Дырэктар агенцыі Аляксандар Васілевіч распавёў пра тры выпадкі, у якіх часцей за ўсё замоўцы рэкламы ідуць на беларускую мову:
- Першы - калі мы маем міжнародную кампанію, якая павінна праявіць павагу да рынку. Другі выпадак - калі кампанія ў агульным рэкламным шуме хоча быць больш яркай, неяк аддзяліцца ад іншых. Беларуская мова для гэтага вельмі добра падыходзіць. І яшчэ - гэта калі неабходна пад-крэсліць беларускасць.
Натуральна, нельга прымусіць рэкламадаўцаў ства-раць рэкламу па-беларуску. Неабходна аргументаваць, навошта гэта патрэбна, кажа кіраўнік агенцыі Yanka di Ullka Ян Карпаў :
- Для мяне неабходнасць гэтага фестывалю ў тым, што ў мяне з'явяцца нейкія аргументы, можа, сфармуецца мікрастатыстыка, мікраразуменне таго, што гэта працуе. Калі мае словы будуць падмацаваныя чымсьці больш глабальным, тады, можа, гэтыя брэнды пагодзяцца рэкламавацца па-беларуску.
Мастак Алесь Пушкін , музыка Тодар Кашкурэвіч , дырэктар рэкламнага агенцтва Publicis Hepta Belarus Аляксандар Васілевіч пера-кананыя, што імідж беларускай мовы трэба падвышаць, рэпрэзентуючы мову як прыкмету элітарнасці:
- Дзякуй богу, што тут ёсць і інтэлектуальны аспект. У некаторых выпадках мова можа павышаць імідж брэнду. Яна выступае як нейкі такі элітарны асяродак. Таму што яна не выкарыстоўваецца большасцю насельніцтва, але можа выкарыстоўвацца шэрагам адукаваных людзей. І нам патрэбна падтрымліваць гэтую мову, якая можа быць мовай будучыні, мовай інтэлектуальнай эліты, калі хочаце.
Застаецца нагадаць, што конкурс беларускамоўнай рэкламы "Adnak!" працягваецца. Дасылаць свае працы можна да 23 чэрвеня. Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца на пачатку ліпеня.
Іна Студзінская.
22 чэрвеня 2010 года на сядзібе ТБМ імя Ф. Скарыны у межах праекта "ДЫЯЛОГ" адбудзецца сустрэча з Таццянай Беланогай на тэму: Сучасная бардаўская песня
Час сустрэчы - 19.00. Уваход вольны.
Паэтычнае слова ў гонар роднай мовы
Алесь Звонак. Адна. 1988 г.
… Адна быць можа роднай маці ў сына,
Як мова роднай можа быць адна!
Адам Міцкевіч 1842 г. З кнігі "Матчына слова" Мн., 1991 г.
На беларускай мове размаўляе каля 10 мільёнаў чалавек; гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, яна ўзнікла даўно і выдатна распра-цавана.
Кастусь Цвірка да верша
"Перлы роднай зямлі", 1973 г.
Як скарб дарагі,
перададзены ў спадчыну,
У сэрцы хавае народ мой ад здрад
Праменнае звонкае слова матчына
Для песень сонечных і балад!
Свяшчэннае пісанне.
У мове - жыццё і смерць народа.
Леанід Пранчак. Ёсць на зямлі…
Родная мова, роднае поле…
Хіба за роднае ёсць што радней?!
Мікола Пракаповіч, верш "Запавет Васіля Цяпінскага", 1988 г.
Жывы народ, пакуль жывое Слова.
Не ўзняцца без яго вышэй травы.
Адродзіцца праз ваш ратунак мова, -
Адродзіцеся з роднай мовай вы!
Сяргей Новік-Пяюн, 1945 г.
Роднай мовай сваёй ганаруся,
Гэта скарб наш навекі адзін,
І ніколі яе не зракуся -
Беларусі адданы я сын.
Пятрусь Макаль. Родная мова,
1965-1967 гг.
Як самую звонкую ў свеце навуку,
Як ройных вякоў пчаліную складчыну,
Прымаю па складу, па смаку, па гуку
Мову маю матчыну!
… Нас дзеці і ўнукі паўтораць нанова -
Народы не спісваюцца на пенсію,
Ты будзеш звінець, мая родная мова,
Як слова, якое не выкінуць з песні!
З кнігі "Мы - беларусы".
Пятро Бічэль. Унуку.
Любіць сваё - зусім не значыць
Чужое ганіць, адмаўляць.
Вось за чужым свайго не бачыць,
Не вывучаць, не шанаваць -
Злачынствам будзе без сумнення,
Бо ёсць такі закон жыцця:
Шануй чужое аж да пакланення,
Сваё любі да самазабыцця.
Аляксей Пысін.
Дала мне маці гэту мову,
Каб не прыйшоў нямым у свет,
Дала мне маці гэту мову,
Як спадчыну і запавет.
Сяргей Грахоўскі.
"Любімая і родная".
Я мудрасці ўсе адкрываю нанова,
І робіцца ў свеце святлей і відней:
Люблю неўміручую рускую мову,
А роднае слова, як маці радней.
Падрыхтавала намеснік Старшыні ТБМ Алена Анісім.
Адзін з фактаў вырашэння моўнага пытання ў гітлераўскай Германіі
Тое, што беларуская мова ў нашай краіне не ў вялікай пашане агульнавядома. Сорамна за дзяржаву, аднак гісторыя ведае і іншыя прыклады. Маю на руках дакумент, які сведчыць пра тое, як гвалтавалі мову і звычаі нацыянальных меншасцяў у гітлераўскай Германіі: Ён прадстаўлены з ласкі выкладчыка нямецкай мовы Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Міхала Сцяпанавіча Патрэбы.
Нямецкая папера датавана 15м жніўнем 1942 года. Папярэдне Трэці Рэйх, адзін з самых таталітарных рэжымаў мінулага стагоддзя, акупаваў амаль усю Еўропу, войскі вермахта паспяхова ішлі да Волгі, і нішто не гаварыла пра іх паразу ў недалёкай будучыні. Адбываецца шырокамаштабны генацыд супраць габрэяў, цыганоў і іншых народаў, але факт застаецца фактам; немцы не забываюць праводзіць генацыд рознага кшталту ва ўласнай краіне. У гэты дзень бургамістр Брандэнбурга піша ліст зямельнай радзе (Landrat), які павінны быць пераадрасаваны ў гарадскія і сельскія рады (Rat). Ен датычыць звычаяў, традыцый і ў першую чаргу мовы лужыцкіх сербаў.
Вось гэты дакумент:
"У дачыненні да сорбскай мовы.
Мне стала вядома, што некаторыя кіраўнікі гарадскіх і сельскіх радаў у стасунках з насельніцтвам сорбскай нацыянальнасці яшчэ і сёння карыстаюцца іх мовай. Надаючы вялікае значэнне падтрымцы, па меры магчымасцяў, народных звычак, мы імкнёмся ў сённяшні час заахвочваць усё, што карысна для адзінства дзяржвы. Гэтаму служыць перад усім адзіная нямецкая мова. Таму мы хочам, каб насельніцтва рэгіёна сорбскай нацыянальнасці адпавядала ў большай ступені патрабаванням свайго часу, чым раней. Прашу Вас давесці гэта адпаведным чынам і з неабходным тактам насельніцтву. Перад усім я вымушаны прасіць Вас быць узорам у дадзеным кірунку. Ва ўсіх выпадках пры выкананні Вашых службовых абавязкаў Вы павінны карыстацца толькі нямецкай мовай. Так і ў сям'і размаўляць толькі на нямецкай мове. Як кіраўнік адміністрацыі я чакаю ад Вас паразумення і адпаведных дзеянняў. Улічваючы значэнне, якое ў дадзены час надаецца гэтаму пытанню, кожны кіраўнік адміністрацыі, які не ўсведамляе ці парушае патрабаванні часу, будзе прыцягнуты да адказнасці."
Як умелі прыцягваць да адказнасці ў гітлераўскай Германіі, лішне тлумачыць не выпадае, але выпадае выказаць захапленне стойкасцю сорбаў, якія і фашызм перажылі, і да гэтага часу мову сваю захавалі.
Язэп Палубятка.
Мовазнаўчы досвед
Які ў беларусаў лес: лісцевы, лісцёвы, ліставы', лісцяны', лісцвяны'?
У слоўніках (пераклад-ных і тлумачальных) падаюцца ўсе гэтыя словы. Бачым іх і ў "Слоўніку беларускай мовы. Арфаграфія. Арфаэпія. Ак-цэнтуацыя. Словазмяненне" (Мінск, 1987). На старонцы 364 чытаем: ліставы', лісцвяны', лісцевы і лісцёвы, лісцяны' (разм.) . Як відаць, толькі апошняе слова стылёва абме-жаванае, а астатнія прызнаюцца нарматыўнымі лексічнымі адзінкамі. Ці так гэта?
Разгледзім гэтыя сло-ваўтваральныя варыянты. Які з іх найболып прыдатны, апраў-даны, нарматыўны?
Апошні ў загалоўным шэрагу - лісцвяны - утварэнне з суфіксам -ян- ад ліства : ліствяны -> лісцвяны . Але ж у бе-ларускай мове няма такога слова: рус. листва адпавядае лісце, лісцё і лістота . Таму лісцвяны не можа лічыцца нарматыўнай адзінкай літара-турнай мовы. Дарэчы, гэта пацвярджаецца "Беларуска-рускім слоўнікам" пад рэ-дакцыяй Кандрата Крапівы (Мінск, 1988, т. 1, с. 647), дзе такое слова не фіксуецца. Няма яго і ў "Руска-беларускім слоўніку" 1993 года. Абодва даведнікі змяшчаюць толькі слова ліставы як адэкват рус. лиственный (лес). Аднак новы даведнік - "Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы" (Мінск, 1996, с. 319) -справядліва падае заканамер-ныя словы: " Лісцевы і лісцёвы 1. Пра дрэвы з лістамі; проціл. хвойны . Лісцевае дрэва . 2. Які складаецца з такіх дрэў". Са-праўды, калі мы кажам пра дрэвы з лісцем (лісцём) , то лес, які складаецца з такіх дрэў, і ёсць лісцевы (лісцёвы) . Параў-наем: " хваёвы - лес, дзе растуць хвоі (вечназялёныя дрэвы сямейства хваёвых з высокім простым камлём і доўгай іглі-цай)".
Менавіта формы лісцевы і лісцёвы найбольш апраўданыя, прыдатныя як тэр-міны. Яны - утварэнні ад зборных назоўнікаў з выкарыстаннем найбольш прадукцый-ных, тыповых фармантаў (су-фіксаў -ов-/-ёв-/-ев- ) з адэкватнай семантыкай; параўн.: альховы, асовы (асінавы), бярозавы, грабовы, дубовы, хваёеы, ясеневы (лес).
Форма ліставы больш прыдатная як азначэнне прад-мета ў форме ліста: ліставое жалеза, ліставая салата . А варыянт лісцяны - для азна-чэння таго, што складаецца з лісця, услана лісцем: лісцяная пасцель (Я. Брыль).
Такім чынам, най-больш апраўданым найменнем лесу, які мае дрэвы з лісцем, ёсць лес лісцевы (пакрыты лісцем ) ці яго акцэнтавы варыянт (з націскам на суфіксе) лісцёвы (з лісцём ).
Камунікаваць - мець зносіны. "Хоць не камуніка-валі мы ўжо больш за год, а бачыліся апошняга разу ўвогуле даўно." (Маладосць. 2010. №3. С.7). Слоўнікі не фіксу-юць гэтага наватвора, у тым ліку і "Слоўнік новых слоў беларускай мовы" (2009). Гэта - утварэнне ад камунікацыя 'паведамленне, абмен думкамі, перадача інфармацыі пры да-памозе мовы': камунік (ацыя)- аваць ; параўн. інфармацыя -> інфармаваць . Слова каму-нікаваць - добры адпаведнік руск. общаться , якое перакладаецца словазлучэннем мець зносіны (Русско-белорусскнй словарь. Мінск, 1993, т. 2, с. 312).
Сталец - прастол. "Так бясслаўна скончыў цараванне Барыс Гадуноў, і то-лькі што.... на сталец сеў Дзмітрый Першы Іванавіч. " (Дзеяслоў. 2010. №2. С. 45).
Слова сталец - утварэнне ад стол : стал-ец . Пра-стол - пазычанне (праз руск. престол ) з стараславянскай мовы з прыстаўкаю пре- ( пре-стол) . Гэты ж корань - стол - маюць словы сталіца і столь-ны (горад): Рас. престольный город якраз перакладаецца стольны (сталічны) горад (Русско - белорусскнй словарь, М., 1953, с. 502). Сучас-ныя перакладныя слоўнікі падаюць слова без перакладу ці з адпаведнікам трон : "Престол 1. прастол, трон 2. церк. прастол " (РБС, 1993, т. 2, с. 759). Тое ж і ў выданні 2005 г.
Мікола Улашчык, зна-каміты беларускі гісторык, пазначаў натуральнасць слова сталец на месцы старасла-вянізму престол , якое неаб-грунтавана запаланіла бела-рускія слоўнікі. Раней замест "прастол" выкарыстоўваліся і яго адэкваты пасад і трон .
Яднальныя - а не аб'ядноўваючыя . "Ва ўсе часы былі пэўныя тэндэнцыі і іншыя яднальныя прынцыпы, якія збіралі разам тых людзей, што імкнуліся стварыць што-сьці актуальнае ў мастацтве" (Маладосць, 2010. №З.С. 106).
Якое натуральнае слова - яднальныя !!! Без штучнай грувасткай структуры з "лямантуючым" - ючыя . Усё тут да месца і зразумела - і спрад-вечны словаўтваральны сро-дак (фармант) -льн -, які актыўна ўтварае новыя аддзеяслоўныя прыметнікі: плава-льны, пазнавальны, свідравальны, выратавальны, адчувальны, ахаладжальны, сцвярджальны, паказальны, купальны, назіральны, чытальны і безліч іншых дэрыватаў з гэтым фармантам.
Брукаванка - брусчатка . "Эканом тузануў лейцы, конь весела зацокаў капы-тамі па брукаванцы .. " (Полымя. 2010. №3. С. 27) Пераклад-ныя слоўнікі не падаюць першага слова, а толькі другое - усесаюзнае брусчатка . Хоць бачым на іх старонках і слова брук, брукаваць, брукаванне, брукаваны . Менавіта ад апош-няга і ўтварылася слова брука-ванка : брукаваная дарога -> брукаванка . Няма гэтага натуральнага адмысловага слова і ў "Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мо-вы" (1996, 4-е перавыданне, 2005). Затое брусчатка не абыдзена і з значэннем "брук" (с. 94). А вось яго папярэднік - "Тлумачальны слоўнік бела-рускай мовы (у пяці тамах)" пад рэдакцыяй акадэміка К.К. Атраховіча (Кандрата Крапі-вы) падае гэтае слова. У пер-шым томе, які рэдагаваў знаны навуковец і пісьменнік Міка-лай Паўлавіч Лобан, на с. 407 чытаем: " Брукаванка . Брукаваная дарога, шаша." 3 гэтым значэннем выкарыстоўваецца і слова брук . Усім нам вядомыя радкі з паэмы Якуба Коласа "Новая зямля" "Ідзе так дзядзька і па бруку адзін за дзесяць робіць груку" . Мікола Лобан, тонкі знаўца жывой народнай мовы (пра гэта свед-чыць багатая лексіка яго праза-ічных твораў), змяшчае ў гэтым томе і найменне спецыяліста, рабочага па ўкладцы бруку - брукар . Гэтае слова падаецца з тэкстам славутага Янкі Скрыгана: [Красуцкі] рабіў у Слуцку брукаром.
Беларус кажа і ведае слова брук 'укладзеная каменем праезджая частка вуліцы, дарогі, плошчы', а таксама брукаванка 'брукаваная дарога, шаша' і брукаваны 'укладзены каменем' - утварэнні ад дзеяслова брукаваць . I ніякае "брусчаткі" не даводзілася чуць і аўтару гэтых радкоў, хоць вуліца ў яго роднай вёсцы Грабава, а таксама блізкая шаша з Дзярэчына ў Зэльву былі брукаваныя , мелі брук .
Павел Сцяцко
Ксёндз Станіслаў: Мова ў Касцёле - беларуская
У парафіях Гарадзенскай дыяцэзіі праходзяць урачыстасці з нагоды прыняцця Першай Камуніі. Да сакраманту пакаяння і паяднання прыступаюць сотні дзяцей каталіцкага паходжання.
Пробашч парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ксёндз Станіслаў заклікаў у гэты святочны дзень вернікаў-дзяцей, што першы раз прыступаюць да святой камуніі, і іх бацькоў не парушаць хрысціянскіх традыцый, памятаць пра сваё прызначэнне ў жыцці і зазначыў, што ў падначаленай яму парафіі рэлігійнае навучанне адбываецца на роднай мове парафіянаў.
- Калі мы жывём у Беларусі, нашая мова родная - беларуская, то і ў Касцёле павінна гучаць родная мова. Імшы могуць праводзіцца і на іншых мовах, - адзначыў ксёндз Станіслаў.
Апошнім часам у Гарадзенскай дыяцэзіі пашыраецца вывучэнне катэхізы па-беларуску. На працягу двух гадоў дзеці, рыхтуючыся да Першай Камуніі, маюць магчымасць авалодаць асновамі рэлігійных ведаў на роднай мове.
Радыё Рацыя.
Скрыжалі дабрыні
Я не мала сабраў паэтычнага збожжа.
Дык няўжо яму ў цёмных закутках ляжаць?..
Памажы мне магутны і праведны Божа,
Пры жыцці мае вершы народу аддаць…
Анатоль Станкевіч.
У Баранавічах, з ініцыятывы творчага згуртавання "Святліца" і пры падтрымцы Першаснай прафсаюзнай арганізацыі закрытага акцыянернага таварыства "АТЛАНТ", выйшаў зборнік вершаў Анатоля Станкевіча "Скрыжалі дабрыні". Выданне прымеркавана да 10-годдзя памяці паэта.
Анатоль Станкевіч вучыўся ў Слонім-скай рамеснай навучальні чырвонадрэўшчыкаў, працаваў у Архангельскай вобласці, а затым сталяром на Баранавіцкім станкабудаўнічым заводзе "Атлант", скончыў універсітэт рабселькораў пры мясцовай газеце. Спачатку свае вершы пісаў на расійскай мове. Першая кніга вершаў Анатоля Станкевіча "Билет до станции Счастье" у 1983 годзе ўвайшла ў калектыўны збронік "Добрымі вачыма". Затым выйшлі яшчэ два зборнікі вершаў, якія зрабілі паэта вядомым. Ён стаў сябрам Саюзу беларускіх пісьменнікаў. А баранавіцкія кампазітары-аматары паклалі яго многія вершы на музыку. Анатоль Станкевіч вёў актыўнае грамадскае жыццё. У 1972-1980 гг. ён узначальваў Баранавіцкае літаратурнае аб'яднанне "Плынь", а ў 1989-1993 гг. - паэтычную суполку "Ліра", а на заводзе "АТЛАНТ" - творчае аб'яднанне "Жнівень".
Прыкладна ў апошняе дзесяцігоддзе жыцця Анатоль Станкевіч пачаў пісаць па-бе-ларуску. Але пры жыцці выдаць кнігу беларус-кай паэзіі паэту не ўдалося. 21 кастрычніка 1999 года яго жыццё трагічна абарвалася ў аўтама-більнай катастрофе. Вельмі крыўдна і шкада, што здарылася такая непапраўная трагедыя.
Анатоль Станкевіч вельмі любіў жыццё і шчыра пра гэта пісаў:
Лячыся, сэрца, майскім полем:
Ужо валошкі ў жыце зацвілі,
Лячыся, сэрца, лугавым раздоллем,
Любуйся прыгажосцю на зямлі.
Таму сябры паэта, найперш Алесь Бакач і Іван Лагвіновіч, зрабілі ўсё магчымае, каб надрукаваць апошнія вершы Анатоля Станкевіча асобнай кнігай і па-беларуску. Ён так гэтага хацеў пры жыцці.
Віктар Сырыца , старшыня Баранавіцкай Рады ТБМ.
Камплект паштовак да 600-годдзя Грунвальдскай перамогі
Выдавецтва Artia выпусціла камплект паштовак "Грунвальдская бітва". Асноўная мова выдання - беларуская. Дапаможныя мовы - расейская і ангельская. Выданне ўтрымоўвае кароткі, але даволі грунтоўны гістарычны экскурс ў эпоху Грунвальда, а таксама палітычную мапу прылеглай часткі Еўропы.
Тэўтонскі ордэн напаў на Польскае каралеўств 6 жніўня 1409 г. Пачалася Вялікая вайна 1409-1411 гг. Для абмсркавання плана паходу на крыжакоў Вітаўт і Ягайла сустрэліся ў снежні 1409 г. у Берасці. У пачатку ліпеня 1410 г. войскі Вітаўта прайшлі праз мазавецкія землі і за Віслай сустрэліся з польскімі харугвамі. 15 ліпсня 1410 г. адбылася Грунвальдская бітва, якая стала кульмінацыяй усёй вайны. Асноўны ўдар крыжакоў прынялі на сябс воіны Вялікага Княства Літоўскага. У Грунвальдскай бітве Тэўтонасі ордэн пацярпеў скрышальнае паражэннс - яго ваенная моц была падарвана. Ваяры Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы пакрылі сябс неўміручай славай. Княства вярнула сабс Жмудзь і Судавы, атрымала магчымасць праводзіць незалежную палітыку.
Перамога ў Грунвальдскай бітвс зрабілася нагчымай дзякуючы злучэнню народаў супраць тэўтонскай агрэсіі - палякаў, беларусаў, літоўцаў, татараў, украінцаў і іншых.
Укладальнікі на дзевяці паштоўках пастараліся паказаць асноўныя фазы бітвы. Камплект уключае ў сябе чорна-белыя ўкладышы на расейскай і ангельскай мовах.
Наклад склаў 1000 камплектаў.
Наш кар.
У Паставах згадалі Леаніда Тубача
У Пастаўскай сярэдняй школе № 1 Віцебскай вобласці адбылася прэзентацыя кнігі Леаніда Трубача "Паміж пес-няй і болем", якая нядаўна пабачыла свет у менскім выдавецтве "Кнігазбор". Леанід Трубач працаваў настаўнікам роднай мовы і літаратуры ў гэтай школе, куды ён вярнуўся пасля заканчэння Белдзяржуніверсітэта. Вярнуўся на сваю маленькую радзіму, у родныя Паставы, у школу, у якой некалі вучыўся і сам, вярнуўся, каб вучыць дзетак роднай мове.
Год назад невылечная хвароба скасіла 46-гадовага мужчыну вельмі хутка. Яго аплаквалі ўсе Паставы, аднакурснікі-філолагі, творчая інтэлігенцыя Беларусі.
Пры жыцці Леанід Трубач пісаў вершы. Яшчэ студэнтам ён быў актыўным сябрам універсітэцкага літаб'яднання "Узлёт", якім кіраваў прафесар Алег Лойка. Друкаваўся ў калектыўных зборніках, часопісах, газетах. Але пры жыцці ён так і не паспеў выдаць ніводнай сваёй паэтычнай кнігі. Яго аднакурснік Сяргей Чыгрын са Слоніма сабраў лепшыя вершы Леаніда пад адну вокладку, напісаў прадмову да кнігі, і зрабіў усё магчымае, каб кніга выйшла з друку. Аднакурснікі Леаніда Трубача, ці не ўпершыню ў Беларусі, арганізавалі і правялі фінансавую акцыю і сабралі ўсе разам грошы на выданне кнігі свайго аднакурсніка.
Кніга "Паміж песняй і болем" атрымалася цудоўнай. Яна складаецца з трох частак. У першую ўвайшлі вершы, у другую - сцэнарыі школьных вечароў, у трэцюю - згадкі пра аўтара кнігі.
Падчас прэзентацыі кнігі ў Паставах вучні і настаўнікі школы згадвалі пра свайго настаўніка, чыталі яго вершы. Сяргей Чыгрын успомніў гады вучобы ва універсітэце, расказаў пра тое, якім быў яго аднакурснік Леанід Трубач.
Наталля КАЛІНОЎСКАЯ.
Ахвяраванні на ТБМ
. Віданава Ірына - 10000 р., г. Менск
2 Баршчэўскі Лявон - 30000 р., г. Менск
3. Шкірманкоў Фел. - 20000 р., г. Слаўгарад
4. Удзельнікі курсаў беларускай мовы - 20000 р., г. Менск
5. Шалахоўскі Аляксей - 5000 р., г. Менск
6. Невядомы - 50000 р., г. Менск
7. Стома Ларыса - 3000 р., г. Менск
8. Гліндзіч Ганна - 40000 р., г. Менск
9. Талерчык Тамара - 50000 р., г. Гародня
10. Дварадкін Сяржук - 50000 р., г. Менск
11. Кулей Іна - 88650 р., г. Менск
12. Вярцінскі Анатоль - 25000 р., г. Менск
13. Скрэчка Анатоль - 10000 р., г. Мазыр
14. Цынгалёў Віталь - 10000 р., г. Жлобін
15. Ждановіч Міхаіл - 10000 р., г. Менск
16. Давідоўскі Ігар - 50000 р., г. Менск
17. Логаш Уладзімір - 30000 р., г. Гародня
18. Чаплінская Яўгенія - 100000 р., в. Палачаны, Маладзечанскі р-н
19. Новік Яўген - 3000 р., г. Рэчыца
20. Фурс Анатоль - 20000 р., г. Паставы
21. Гадун Леанід - 5000 р., г. Барысаў
22. Ляўчэня Сямён - 100000 р., г. Менск
23. Барташ Валер - 50 гр., г. Севастопаль
24. Малахоўская Ганна - 50 гр., г. Севастопаль
25. Карэцкі Анатоль - 100 гр., г. Севастопаль
26. Палсцюк Валер - 5000 р., г. Менск
27. Нікіціна - 35000 р., в. Заронава, Віцебскі р-н
28. Антановіч Тамара - 20000 р., п. Лясны, Менскі р-н
29. Лягушоў Алег - 20000 р., п. Ясень, Асіповіцкі р-н
Дзейнасць ГА "ТБМ імя Францішка Скарыны" па наданні роднай мове рэальнага статуса дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ - справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.
Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас, вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ №3015741233011 у Аддзяленні № 539 ААТ "Беінвестбанка" код 739 (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк.
Тут і надалей захоўваецца Беларусь
(Пра вандроўку сяброў Таварыства беларускай культуры ў Літве на Беласточчыну)
Часта разважаючы пра мінулае і сучаснае свайго народа, задумваюся, а ці да канца спазнаў яго шляхі, яго гісторыю, сучаснасць… Бо, для таго, каб зразумець яго, не дастаткова ведаць толькі мінулае, але і сёняшнасць, яго шляхі і быццё на сучасным адрэзку часу. І, можа, цяпер настаў час не плакацца аб трагічным быцці беларусаў, аб іх знікненні, а перасэнсаваць сучасны стан і паспрабаваць як мага найбольш захаваць Беларусі для нашчадкаў. Так, яна зрусіфікаваная. Але засталіся выспачкі беларускасці, да гэтага часу маладаследаваныя, ці малавядомыя, якія варта было б прыўзняць з паўзабыцця, заняцца іх папулярызацыяй і вывучэннем іх матэрыяльнай і духоўнай культуры, каб будучым пакаленням як паўней перадаць Беларусь. І адной з такіх выспачак, безумоўна, з'яўляецца Падлессе на Беласточчыне, на якім, нягледзячы на шматлікія неспрыяльныя умовы, перадусім паланізацыю, вельмі добра захаваўся беларускі свет, знаёміцца з якім выправіліся сябры Таварыства беларускай культуры ў Літве 22 - 23 траўня.
Гэта была наша традыцыйная вандроўка, бо кожны год ТБК наведвае розныя мясціны, звязаныя з беларусамі.
Нашым першым пунктам, дзе мы спыніліся, быў Беласток. Варта адзначыць, што гэта векавечны беларускі горад, які ўваходзіў у склад ВКЛ, а пэўны час належаў і да БССР, калі ў 1939 г. быў заняты савецкімі войскамі. Пасля заканчэння Другой Сусветнай вайны яго беспадстаўна перадалі Польшчы.
Можна сказаць, што ў Польшчы Беласток з'яўляецца беларускім цэнтрам. Тут выдаецца тыднёвік беларусаў Польшчы "Ніва", адсюль вяшчае радыё "Рацыя", у Беластоцкім універсітэце працуе кафедра беларускай культуры, у горадзе маецца дзіцячы садок, школа і гімназія, дзе вывучаецца беларуская мова.
У офісе радыё "Рацыя" адбылося наша знаёмства з беларусамі Беластока, якія кораценька распавялі пра сябе і пра справы, якімі яны займаюцца. Прысутнічалі Яўген Вапа, Ганна Кандрацюк, Барбара Пякарская (старшыня АББА), Алег Латышонак, прафесар Яўген Мірановіч, Міра Лукша і інш.
Барбара Пякарская распавяла пра беларускае жыццё Беластока. Яна адна з тых, хто займаецца арганізацыяй беларускага школьніцтва ў гэтым горадзе. Сёння ў Беластоку, як яна адзначыла, маецца беларуская група ў дзіцячым садку. І калі напачатку былі цяжкасці з наборам дзяцей, то зараз існуе іншая праблема, прыняць усіх ахвотных. На дадзены момант беларускі садок наведвае каля 100 дзяцей. Асноўная праблема ў іх - узровень валодання беларускай мовай. Як правіла, ён нізкі, а таксама большасць дзяцей ведаюць не літаратурную мову, а мясцовы падлескі дыялект.
Востра стаіць праблема змяншэння беларускага насельніцтва на Беласточчыне, пра што і распавядалі прысутныя. І тут яскрава акрэсліваюцца дзве прычыны змяншэння беларусаў: паланізацыя мясцовага насельніцтва і натуральны дэмаграфічны працэс, выміранне вёсак, у якіх у сваёй асноўнае масе і жывуць беларусы. Многіх таксама непакоіла праблема перапісу насельніцтва, які адбудзецца ў Польшчы ў наступным годзе. Колькі застанецца беларусаў? Пры перапісе будзе дадзена магчымасць чалавеку пазначыць дзве нацыянальнасці, асноўную (кім лічыць сябе чалавек, ці хоча лічыць) і дадатковую (паходжанне, карані і г.д.). І гэта таксама можа спрычыніцца да таго, што шмат хто з раней запісаўшыхся беларусаў будзе зараз асноўнай нацыянальнасцю выбіраць польскую, а беларускую другаснай. Хаця можа адбыцца і адваротны працэс. Час пакажа.
Алег Латышонак у часе дыскусіі зазначыў, што не трэба плакацца па спаланізаваных беларусах і не трэба думаць, як іх навярнуць да беларускасці, яны ўжо страчаныя. Лепей захаваць гэтых беларусаў, якія сёння яшчэ сябе свядома вызнаюць беларусамі.
Належыць адзначыць, што арганізацыяй нашай вандроўкі па Падлессі займаўся Яўген Вапа, які змог паказаць не толькі самыя цікавыя ці важныя для беларусаў мясціны Падлесся, але ў сціслы тэрмін (два дні) вельмі шырока прадставіў свой рэгіён, і мы змаглі ўбачыць цэласнасную карціну тэрыторыі, дзе кампактна пражываюць беларусы.
Першым месцам, куды мы накіравалі быў БельскПадлескі. Нас сустрэлі ў беларускім Бельскім ліцэі імя Браніслава Тарашкевіча. Гэта было першае месца, дзе мы былі ўражанымі. Сапраўды, нават і не думалася, што на такім узроўні тут захавалася беларускасць. Нас прынялі і пазнаёмілі з ліцэем, школай і гімназіяй іх дырэктары: Андрэй Сцепанюк і Васіль Ляшчынскі. Пры ўваходзе ў ліцэй нас прывіталі Пагоня і белчырвонабелыя сцягі. Практычна, з першых крокаў стала зразумела, што школа выхоўвае сваіх навучэнцаў у беларускім нацыянальным духу і на ідэалах БНР.
У кабінеце беларускай мовы вісіць фотаздымак першага Ураду БНР. Як адзначыў дырэктар ліцэя, паважаны спадар Андрэй Сцепанюк, што ў Беларусі не знойдзеш такой навучальнай установы, дзе ў класе на стэндзе быў бы здымак Ураду БНР. Побач - здымкі генарала БулакБалаховіча і яго атрада, выявы герба Пагоні, фрагмент карціны Яна Матэйкі "Грунвальдская бітва" і шмат іншага. Афармленнем займаўся Страйкоўскі, фінансавала - Міністэрства замежных спраў Польшчы.
Гісторыя ліцэя пачынаецца з 1949 г., калі на Беласточчыне ствараліся беларускія школы. Адным з дырэктараў, якія спрычыніліся да развіцца школы і ліцэя, яго захавання быў Яраслаў Васільевіч Кастыцэвіч (18961971), ён быў другім дырэктарам. Паходзіў са спадкавечнай сям'і праваслаўных святароў. Нягледзячы на тое, што сам размаўляў парасейску, прыкладаў усе намаганні, каб вучні ведалі беларускую мову і не забываліся пра свае карані. У 1965 г. Бельская школа была рэарганізавана і падзелена на школу і ліцэй. У 1969 г. ліцэю было прысвоена імя Браніслава Тарашкевіча. У 2000 г. была адкрыта беларуская гімназія. Такім чынам зараз школа, гімназія, ліцэй знаходзяцца пад адным дахам. На сёняшні дзень у іх 34 класы, у якіх навучаецца каля 1200 вучняў (у Польшчы у беларускіх школах на дадзены момант навучаецца каля 4000 вучняў). За сваё існаванне ліцэй выпусціў 4980 вучняў. Трэба адзначыць, што ў Польшчы сярэдняя адукацыя складаецца з пачатковай школы (6 класаў) + гімназія (3 класы) + ліцэй (3 класы).
Навучанне ў школе ў асноўным адбываецца на польскай мове з абавязковым вывучэннем беларускай мовы і некаторых прадметаў пабеларуску. Экзамен пабеларускай мове з'яўляецца абавязковым. Не здаўшы яго выпускнік не атрымае атэстат аб сярэдняй адукацыі. І як адзначыў сп. А. Сцепанюк, калі адбываецца ў школе экзамен па беларускай мове, сюды з'язджаюцца ўсе масмедыя, бо для Польшчы вялікая рэдкасць, калі акрамя дзяржаўнай мовы, абавязкова здаецца і іншая.
Сам жа ліцэй уваходзіць у першую пяцёрку лепшых школ ваяводства і ў ліку першых у краіне. Гэта, па словах дырэктара, спрычыняецца да таго, што бацькі сваіх дзяцей ахвотна аддаюць у беларускую школу. Колькасць паступленняў выпускнікоў у вышэйшыя навучальныя ўстановы складае каля 90 %.
З беларускай амбсадай і консульствам школа не сябруе, бо не падзяляе афіцыйных поглядаў іх супрацоўнікаў і Рэспублікі Беларусь. Іх вельмі непакоіць зрусіфікаванасць самой Беларусі. Маецца квота для паступлення выпускнікоў школы ў ВНУ Рэспублікі Беларусь, але ёй не вельмі карыстаюцца, дый само кіраўніцтва не вельмі хоча туды пасылаць дзяцей, бо, як паказала практыка, яны там русіфікуюцца.
Падручнікамі школу ў поўным аб'ёме забяспечвае польская дзяржава, таму ў іх няма неабходнасці атрымоўваць такія з Беларусі. Такім чынам беларуская школа ў Бельску цалкам незалежная ад афіцыйнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, што не перашкаджае ёй выхоўваць сваіх дзяцей беларусамі і на ідэалах БНР.
На развітанне для нас кіраўніцтва школы накрыла шыкоўны стол, дзе мы яшчэ пэўны час размаўлялі, дзяліліся сваімі ўражаннямі.
Пасля Яўген Вапа паказаў нам беларускія вёскі Падлесся, у некаторых з іх мы спыніліся. У цэнтры кожнай вёскі вісіць шыльда, дзе прадстаўлена яе кароткая гісторыя. Тут належыць адзначыць тое, што на кожнай з іх інфармацыя прадстаўлена на трох мовах: беларускай, польскай, ангельскай. Начлег для нас быў арганізаваны на аграсядзібе ў спадара Міхала Філяновіча ў в. Скарышэва. Спадар Міхал з'яўляецца шчырым беларусам з разуменнем свайго паходжання і каранёў. Тут варта адзначыць, што ў навакольных вёсках жыве выключна беларускае насельніцтва. Для ілюстрацыі беларускасці спадара Міхала варта прывесці той факт, што жонка ў яго полька зпад Варшавы, але размаўляе на беларускай мове.
Спадар Філяновіч захоплены вывучэннем сваіх каранёў. І ён сабраў невялікі музей, у якім прадстаўлены цікавыя і вельмі каштоўныя экспанаты і дакументы датычныя гісторыі вёскі і рэгіёна. Як сам ён зазначыў, у яго музеі няма экспанатаў маладзей за 1945 г., такіх ён проста не збірае. Уражвае не толькі колькасць сабранага матэрыялу, але і яго шырыня, тут мы ўбачым і прадметы сялянскага побыту, і шляхецкага, і вопратку святароў, і беларускія нацыянальныя строі, і ручнікі, вышыванкі, і кнігі, і перыядычны друк, і грошы розных часоў, і музычныя інструменты…
Тут, на аграсядзібе, да нас далучылася Ганна Кандрацюк. І на наступны дзень, разам з Яўгенам Вапам яны працягвалі нас знаёміць з беларускім светам Падлесся.
У Гайнаўцы мы наведалі беларускі музей і беларускую бібліятэку. Да заснавання музея шмат спрычыніўся Канстанцін Майсеня (1923 - 2006). Ён, займаючы адказныя пасады ў Гайнаўцы, увесь час дапамагаў беларускаму насельніцтву, ствараў для іх працоўныя месцы. Тут трэба адзначыць такі момант, што ў пасляваеннай Польшчы да беларусаў палякі ставіліся вельмі кепска, толькі за тое, што беларус, цябе не бралі на працу, не дазвалялі ў горадзе на базары працаваць сельскагаспадарчую прадукцыю і г.д. І вось спадар Майсеня гэтаму супраціўляўся. І сёння, як памяць аб гэтым чалавеку, застаўся беларускі музей у Гайнаўцы. Музей мае даволі вялікую плошчу і там прадстаўлены традыцыйны свет беларуса Падлесся, селяніна, які жыў, працаваў на сваёй зямлі і перадаваў наступным пакаленням мудрасць сваіх продкаў.
У Гайнаўцы знаходзіцца і беларускія ліцэй і гімназія. Школы няма. Але ва ўсіх пачатковых школах Гайнаўкі і ваколіц вывучаецца беларуская мова і вучні ў гімназію прыходзяць ведаючы яе.
Для школ Гайнаўкі, як і Бельска, існуе праблема з беларускай мовай. Дзеці, якія прыходзяць у іх, ведаюць, як правіла, мясцовы дыялект (гаворкі), але не ведаюць літаратурнай беларускай мовы і таму іх трэба перавучваць. У вёсках, у бабуль, яны чуюць гаворку, а размаўляць на літаратурнай мове практычна няма з кім. І толькі ў школе гэта праблема выпраўляецца. Тут варта дадаць, што падлескі дыялект адзіны з беларускіх, які захаваў дыфтонгі. У гэтым яго вялікая каштоўнасць.
Вяртаючыся ў Бельск, мы наведалі Музей Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах Дарафея Фіёніка. Гэта яшчэ адзін шчыры і самааданы жыхар Падлескай зямлі, які актыўна спрычыняецца да яе захавання і папулярызацыі. Ім і пры яго непасрэдным удзеле выдаюцца кнігі на гісторыі Падлесся, выдаюцца кампактдыскі з традыцыйнымі спевамі гэтага рэгіёна. А самае галоўнае, ён стварыў два музеі: сялянскую і мяшчанскую сядзібы, дзе прадстаўлены адпаведна, сялянскі і мяшчанскі свет Бельшчыны. У сялянскай сядзібе на дадзены момант была прадстаўлена выстава разбяра з Беларусі Мікалая Тарасюка. У яго разбяных кампазіцыях зафіксаваўся адышоўшы традыцыйны свет роднай вёскі, з яе абрадамі, як вяселле, выезд маладых, дзяленне каравая, паховіны і г.д. Разбяра вельмі непакоіць факт занядбання беларускай вёскі і яе паміранне. Каля адной з кампазіцый так і напісаў, што сядзіць зараз і плача, бо было 46 хат, а зараз застаўся толькі ён адзін.
Падлессе ўразіла сваёй захаванасцю традыцыйнага свету. Нягледзячы на тое, што зараз ХХІ стагодзе і большасць з нас жыве ў матэрыяльным свеце гарадской цывілізацыі, тут, жыхары, працягваюць жыць у свеце патрыярхальнай вёскі, спалучаючы ў сабе праваслаўныя традыцыі і абрады з язычніцкімі, захоўваючы мову сваіх продкаў, перадаючы маладому пакаленню свае традыцыі. Хацелася б звярнуць увагу даследчыкаў беларускай старажытнасці на гэты рэгіён з тым, каб яны яшчэ паспелі зафіксаваць гэты традыцыйны і патрыярхальны свет беларусаў у Польшчы і тым самым папоўніць скарбніцу беларускай культуры, якая яшчэ да канца не толькі не вывучына, але і не сабрана.
Уражвае таксама і выгляд беларускіх вёсак Падлесся. Паўсюль чысценька, прыбрана, шыкоўныя дамы. Тут варта дадаць яшчэ і той факт, што практычна ва ўсіх вёсках праведзена каналізацыя, у хаты праведзена вада.
І напрыканцы, хацелася б падзякаваць арганізатарам вандроўкі, за цудоўнае падарожжа па краі беларусаў, за знаёмства з беларусамі, якія пражываюць паза межамі сучаснай Рэспублікі Беларусь і за тое, што дзякуючы ім з'явілася надзея, што Беларусь не загіне, яна вечная, неабсяжная, неабдымная і яшчэ да канца не вывучаная і не спазнаная.
Алесь Адамковіч г. Вільня.