Папярэдняя старонка: 2010

№ 29 (972) 


Дадана: 19-03-2020,
Крыніца: pawet.net.



№ 29 (972) 21 ЛІПЕНЯ 2010 г.


600-ГОДДЗЕ ГРУНВАЛЬДСКАЙ ПЕРАМОГІ

Асноўныя мерапрыемствы па святкаванні 600-годдзя Грунвальдскай перамогі прайшлі менавіта на Грунвальдскім полі ў Ольштынскім ваяводстве Польшчы. Упершыню на Грунвальдскае поле годна і прадстаўніча з'явіліся беларусы. Беларусь пад 30 харугвамі выставіла 500 рыцараў. Усяго ж з усёй Еўропы сабралася больш за 2000 рыцараў. Беларускі лагер, як і належыць быў побач з літоўскім. Над лагерам шмат белчырвонабелых сцягоў, можа нават найбольш з дзяржаўных сцягоў, якія тут можна было заўважыць. Шмат беларускіх рыцараў выяўлялі сябе ў розных баях, а беларускія фальклорныя калектывы прыцягвалі ўвагу тым, што актыўна гралі, спяваюлі і танчылі. Удзельнікі былі ўражаны якасцю беларускай зброі і экіпіроўкі.

У першы дзень былі рыцарскія баі паміж рыцарамі з розных краінаў Украіны, Польшчы, Літвы, Расіі і Беларусі, у якіх узялі ўдзел даволі шмат нашых рыцараў. Біліся беларускія рыцары ў беларускай манеры, ашчаджаючы супраціўніка, што дало падставу недасведчаным журналістам зрабіць выснову, быццам бы беларусы слабаватыя ў баі. А трэба памятаць, што на ўнутрыбеларускіх турнірах мінімум траўмаў.

На другі дзень адбылася асноўная падзея інсцэніроўка Грунвальскай бітвы. Упершыню ў інсцэніроўцы ўдзельнічала больш за 2000 рыцараў амаль з усёй Еўропы. Колькасць гледачоў, якія назіралі за дзействам, сягала за 150 тысяч чалавек.

Крыжакі, як і нале жыць, пацярпелі паразу.


110 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі

ДУБОЎКА Ўладзімір , нарадзіўся 15.07.1900 г. у вёсцы Агароднікі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў Нова-Вілейскую настаўніцкую семінарыю (1918). Настаўнічаў у Тульскай вобласці (1918-1920), служыў у Чырвонай Арміі (1920-1921). Пасля дэмабілізацыі працаваў метадыстам і інспектарам беларускіх школ Наркамата асветы РСФСР і займаўся на творчым аддзяленні Вышэйшага літаратурна-мастацкага інстытута імя В. Брусава, які скончыў у 1924 г. Быў сябрам літаратурных аб'яднанняў «Маладняк», «Узвышша», першым рэдактарам часопіса «Беларускі піянер» (цяпер «Бярозка»). Працаваў рэдактарам беларускага тэксту «Весніка ЦВК, СНК і СПА Саюза ССР» (1922-1925), адказным сакратаром пастпрэдства БССР пры ўрадзе СССР (1923-1924), выкладчыкам беларускай літаратуры Камуністычнага ўніверсітэта народаў Захаду (1924-1927), рэдактарам «Збору законаў і загадаў рабоча-сялянскага ўраду Саюза ССР» (1926-1930). У 1930 г. рэпрэсаваны. Зняволенне, вы-сылку адбываў у Кіраўскай вобласці, Чувашыі, на Далёкім Усходзе, у Грузіі, Краснаярскім краі. Пасля рэабілітацыі (1957) жыў у Маскве. Сябар СП СССР з 1958 г. Памёр 20.03.1976 г.

Першы верш надру-каваў у 1921 г. у газеце «Савецкая Беларусь». Выйшлі зборнікі вершаў «Строма» (Вільня, 1923), «Трысцё» (1925), «Credo» (1926), «Наля» (Масква, 1927), «Палеская рапсодыя» (1961), «Вершы» (1970), паэмы «Там, дзе кіпарысы» (1925), «І пурпуровых ветразей узвівы» (Вільня, 1939), кніжкі вершаваных казак для дзяцей «Цудоўная знаходка» (1960), «Кветкі - сонцавы дзеткі» (1963), «Казкі» (1968), «Залатыя зярняты» (1975), а таксама казкі «Як сінячок да сонца лётаў» (1961), «Дзівосныя прыгоды» (1963), «Мілавіца» (1964). Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах (1959, 1965). Аўтар аповесцей для дзяцей «Жоўтая акацыя» (1967), «Ганна Алелька» (1969), «Як Алік у тайзе заблудзіўся» (1974) і кнігі апавяданняў-успамінаў «Пялёсткі» (1973). Выступаў з крытычнымі, публіцыстычнымі і навуковымі артыкуламі па пытаннях беларускай мовы, літаратуры, культуры.

Вядомы і як перакладчык твораў У. Шэспіра («Санеты», 1964), Дж. Байрана (паэмы «Шыльёнскі вязень», «Бронзавы век», містэрыя «Каін» у зборніку «Выбранае», 1963), вершаў В. Брусава, А. Пракоф'ева, П. Тычыны, Ю. Яно-ніса, С. Шырвані, М. Ардубады, К. Каладзе, Е. Чарэнца, У. Бранеўскага, Ю. Славацкага, У. Сыракомлі, Ду Фу і інш.

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1962) за зборнік вершаў «Палеская рапсодыя».



27 ліпеня 2010 года на сядзібе ТБМ імя Ф. Скарыны ў межах праекта "Дыялог" адбудзецца сустрэча з Анатолем Вярцінскім на тэму: «Як прымалася «Дэкларацыя аб незалежнасці Беларусі»»

Час сустрэчы - 19.00.

Уваход вольны.


ГЕРОІ ГРУНВАЛЬДА

Віцябляне пад Грунвальдам

Віцебшчына!

Ты лёсам

Не выпешчана-

Ты войнамі

Выпесчана.

Вораг

Крыжачыў

Твой небасхіл,

Спакой твой

Нісчыў.

... пясок магіл...

... пясок папялішчаў...

Рытор Барадулін.


Дзякуй праўдзіваму земляку -

Міколу Гайдуку.


Адплывае час з вадою па Дзвіне,

Мой Віцебск сёння ў спакоі жыве.

У працы шчыруе наш дбайны народ,

Даўно страхоццяў няма і нязгод.

Дай Бог і далёкім нашым нашчадкам,

Жыць у міры, спакоі, дастатку.

Але колькі ж бураў тут праняслося.

Крыві ды слёз пралілося!

Нялёгка тым, хто жыве ля гасцінца,

Заможная хата вабіць чужынца,

Без згоды ломяцца ў дзверы.

Іх зло нс змераць ніякай мерай.

Зайздросныя лезлі суседзі да нас,

Жыў у трывозе ліцвін у той час.

3 мячом у руцэ павінен быў спаць,

Трымаючы зброю і хлеб спажываць.

Наш продак пакінуў глыбокі след,

I трэба каб ведаў аб гэтым увесь свет.


Не маем мы права яго дзеі забыць,

Гісторыю нашу аддаць. ці згубіць.

"Патопы", што край затаплялі,

Памяць найперш у ім размывалі:

Палілі кнігі, вякоў пергаменты,

Вывозілі, нішчылі ўсе дакументы.

Хлусілі паўсюдна затым фарысеі.

Спадчыну нашу хавалі зладзеі:

Прыдумалі, што продкі "дзяржавы не мелі,

Дзікунамі ў лясах і балотах сядзелі,

Што ім, маўляў,

прынеслі аднекуль культуру",

У "тутэйшых не тая зусім натура",

"Язычнікі да працы не мелі ахвоты,

А іх кармілі лясы ды балоты."

Ліцвіны - (беларусы)

прайшлі агонь чысцовы.

I іншым чыніць дапамогу былі гатовы.

Уважліва глянем у ранак той хмуры,

Як над краем гулялі злыя віхуры,

Лёс узважвалі Богавы шалі:

Куды дарога будзе далей.

Павучымся мужнасці ў далёкіх продкаў,

Шчасця яны не чакалі на сподку.

Трымалі моцна меч ці сякеру.

Біліся мужна за зямлю і веру.

Быў край заўсёды бастыёнам славян,

Развеяў час хлусню і надман.

Грунвальд - слава нашай дзяржавы!

Сумненням - ніякай падставы.

Хай гэтая зорка вечна гарыць!

Дух продкаў-герояў дае моцы нам жыць!


Вядома ў свеце, як шануе здаўна.

Суседка Расія дзень Барадзіна,

Ганарыцца Брытанія Ватэрлоўскай перамогай,

Амерыканскія Штаты сваёй Саратогай.

I нам,беларусам.зразумець пара:

Доблесць і слава - атрыбут двара!

Бо дзядзька чужы сваю басню бавіць.

Чаго і не было - абавязкова дабавіць.

Схлусіў Длугаш, а за ім і Масква,

Што ліцвіны зламаліся, як ад ветру трава.

Што толькі смаленскія харугвы ўстаялі,

А з імі палякі перамогу атрымалі.

3 сягонняшніх дзён глянем разважна.

Бо гэта не жарт, тут усё важна.

Возьмем у сведкі сваіх землякоў,

Хто волю адстаяў і праліў сваю кроў.

I Віцебска воі на страшным тым полі

Прымалі галоўны ўдар па Вітаўта волі.

Бо знаў палкаводзец, дзе ставіць каго,

Ён ведаў полк кожны войска свайго.

Віцьбеск меў славу і моц тады не малую:

Два грозныя замкі, харугву стальную.

Сам Вітаўт дараваў Магдэбургскае права,

Вялася добра гаспадарская справа.

Прыбытак значны давапа Дзвіна,

Еўропа знала віцьбічан здаўна.

У Віцебскім краі легенды жывуць.

Герояў - землякоў памяць сцерагуць.

I я чуў калісьці аб Данілы сынах.

А мо яны і самі прыйшлі явай у снах?


Жыў у тым часе віцьбічанін Даніла,

Ладдзя яго ўсюды па Дзвіне насіла.

Умелы і дамавіты быў ён гаспадар,

Вазіў купцам аж да Рыгі тавар.

Меў розум і сілу ён немапую.

Любога дужога валіў наўдалую.

Заможны ён быў, але і не вельмі багаты.

Раслі ў яго доме малойцы - блізняты.

Хлапцоў звалі Юрась і Андрэй,

Удваіх гадавацца заўжды весялей.

Празвалі іх дзеці - "асілкі",

(ў калысцы развязвалі пялёнкі пасцілкі),

Гульнямі сваімі дарослых здзіўлялі:

Цяжкую падводу па двары качалі.

Зімой калёсы мянялі на сані,

3 гары на іх лоўка ляцелі самі.

Раслі неўзаметку, мацнелі, сталелі,

Спачатку рыбу лавілі на мелі.

"Асілкі" выраслі за тры аршыны,

Збароць іх не маглі і дужыя мужчыны

I бацька таксама мусіў прызнаць,

Што сына ніводнага і яму не ўзяць.

Сталі ўтраіх грошы зарабляць,

Усякія грузы па Дзвіне сплаўляць.


Якой жа ў той час была Дзвіна!

Людзей дарыла ўсім спаўна:

Вадзілася рыба і сёмга, і лінь,

Чароды качак, гусей - куды не кінь.

У лясах мноства розных звяроў:

Ласёў, дзікоў, тураў, баброў.

Багаты быў край у тыя часы,

Балоты крылі журавін абрусы.

Глядзелі ў неба люстэркі азёр.

Прыдзвінскі радаваў вока прастор.

Былі нашы продкі ўсе працавіты.

Майстры на ўсе рукі і дамавіты.


Данілу летам наняў купец.

Завезці мёд у Дынабург - сукно ў другі канец.

Вядомы лоцману быў крыжацкі разбой,

Але і дастатак тож не прыйдзе сам сабой.

Пад апекаю божай удачна схадзілі,

(разбойную лодку адну патапілі).


Палтэск (Полацк) быў цвярдыняй славян,

Уладзімір зламаць яго змог праз абман,

У памяці сценаў Святой Сафіі

Гады спрыяльныя, але больш ліхія,

Крыжацкія зграі, тут зубы ламалі.

Не раз гараджане аблогі трымалі.

Навукам вучыла Еўфрасіння Святая.

Ад Бога мудрасць пазнала яшчэ маладая.

Манастыр заснавала- аснову асветы.

Вядомы ў свеце горад быў гэты.

У Палтэску ранкам да берага прысталі,

На вадзе заўсёды ноччу адпачывалі

Крыху адпачыўшы, пачулі шум,

Ля берага сабраўся вялікі. тлум.

Спытаўся бацька:'"Што здалося,

3 чаго ўтрапенне такое пачалося"?

"Князь Вітаўт прыбыў"- адказаў мешчанін,-

"Прыехаў у наш горад ён не адзін.

Вялікую моц на вайну збірае,

Пабіць крыжакаў намеры мае."

3 сынамі Даніла на бераг сыйшоў,

Хацелася, каб князь бліжэй падышоў.


Уладар пад'ехаў да іх неўзабаве,

У горадзе ведалі аб ягонай славе.

Князь ахрысціўся на Святую Сафію.

Сказаў, прывітаўшыся, справы робіць якія:

"Немцы спрадвеку чынядь нам шкоду

На вайну з імі прашу ў вас згоду.

Сказаўшы прамову, палачан агледзеў:

"Правучыць ці жадаеце злых суседзяў?"

"Так",- гаражане адказалі, ускінуўшы дзіды,-

Вядзі нас квітацца за гвалты і крыўды."

Па бітвах князь ведаў сваіх палачан,

Яны ў баях віхор - ураган.

Паволі ён рухаўся, углядваўся ў твары:

"Не зломяць такіх ні крыжакі, ні татары

Князя зацікавілі два здаравілы.

"О, колькі ж гэтыя двое маюць сілы!"

Пад'ехаў бліжэй, разглядзеў, здзівіўся.,

Натоўп перад ім расступіўся.

Перад князем усе трое засгылі

Галовы пачціва схілілі.

"Хто такія, дзе жывяце, ваш занятак?"

''Даніла, сын Кузьмы, маю шосты дзесятак"

Пачціва бацька з Вітаўтам прывітаўся,

Адказаў на ўсё, пра што князь пытаўся.

Пазваў уладар бліжэй сыноў,

Зайграла ў іх на шчоках кроў.

"Ці можаце сілу сваю паказаць?"

"'Можам, княжа, каня з табою ўзняць!"

(Наймаў князь моцных у сваю дружыну,

Жыццё бераглі каб ў цяжкую хвіліну).

"Наняць хачу да сябе вас на службу,

А мо,- усміхнуўся - то і на дружбу."

Стары не на жарт спужаўся,

У старасці каб адзін не застаўся.

Ён ведаў добра і пра князёў абяцанні,

Тым больш, на хаду, пры спатканні,

Пра звычаі двароў легенды хадзілі.

Не дай Бог, каб сыноў падманулі, забілі

Пачаў Даніла перад князем хітрыць,

Небяспеку каб неяк ад сыноў адхіліць.

"Не вучоныя мы, ясны княжа. даруй,

Справа наша - вецер лаві, ці вяслуй,

Ды патрэбна ж неяк глядзець напярод -

Прадоўжыць рослы наш род."

Князь рассмяяўся на такі адказ:

"Жаню тваіх удальцоў я ў адзін раз,-

Падумаў крыху, сур'ёзна дадаў:

"Раз просіш - сыноў я не забраў,

Ды ведай толькі, мудры чалавек,

Не здужаем немца. станем рабамі навек.

-На вайну збіраю свой я народ,

Гуляць тваім чадам паўгода, ці год.

Сказаў і паехаў вялікую справу рабіць,

Народ паднімаць ворага біць.


3 пары той Даніла ў шапку не спаў,

Дамоў вярнуўшыся, срэбра дастаў.

Нявест прыгледзеў: у каваля Апанаса - Аліну,

Тараса - мельніка - Яніну.

Вяселле зладзілі на Багародзіцы свята,

Каб маладыя жылі шчасліва, багата.

Андрэй ўпадабаўся чарнавокай Аліне,

Юрый - кучаравай светлай Яніне.

Мядовы месяц прыйшоўся на восень,

Прыспешваў бацька зрабіць работ восем.

За пасагі ды грошы, што з сынамі зарабілі,

Бярвенні на дом маладым купілі.

Дом будавалі на два канцы блізняты,

Бо і не былі яны надта багаты.

I быў дом да зімы накрыты.

Бацькі здаволіліся гэтым нібыта.

Малодкі таксама не гульма гулялі,

Працу жаночую ладна спраўлялі.

Абедзве да вясны папаўнелі,

Адзежу дзявочую здзелі.

Каханне бурділа ракой,

Але хугка абоім быў патрэбен спакой.

Вайна ў час гэты ўварвалася ў дзверы,

Змяніла бацькоў і маладых намеры.

Намеснік князя загадаў каваць зброю,

Канец надыйшоў нядоўгаму спакою.

Даніла з сватамі зрадзілі раду,

Рыхтавалі братоў да баявога ладу.

Вясной сабралі харугву на рынкавым пляцы,

Агляд праводзіў намеснік, што жыў у палацы.

Прыдзіраўся ваяка да рыштунку і зброі:

"Не шкадуйце грошай -

менш будзе слёз на аналоі"

Узброілі бацькі блізнят да пяхотнага строю.

У маі ўсе храмы ў званы зазванілі.

Праводзіны войска месцічы рабілі.

Епіскап Феадосій Богу шчыра маліўся,

Каб Ісус за віцьбічан у баі заступіўся.

Крапіў усіх вояў Святою Вадою,

Каб Дух Святы мужнасці даў і сілы героям.

Пасля малітвы час настаў развітання,

Хвіліна горкая закаханых расставання.

Андрэя абхапіла за шыю Аліна,

На грудзі Юру галаву ўзлажыла Яніна.

Жанчыны не хацелі каханых ад сябе адрываць,

Вайна заўжды імкнецца сем'і парваць.

На небе хмарка, бы знак, з'явілася.

Ударыў гром, зямля абмылася.

"Дзякуй Богу", - абнадзеіліся мяшчане -,

"Пярун дае знак, перамога за намі!"


Два тыдні харугва была ў дарозе.

Да Гародні браты ішлі пры абозе.

Тут Вітаўта ўбачыць зноў давялося,

Усё войска Літвы на бой сабралося.

Агледзеу князь свае сілы з увагай,

Бо ведаў, біцца мала адной адвагай,

Вучыць патрэбна ўсіх вайсковай справе -

Нялёгкі шлях да перамогі і славы.

Кейстут з Альгердам вучылі самога,

Фон Віндэнгейм выхоўваў малога.

Не сцёрся ў памяці варкслянскі разгром.

Не з "Піра перамогай" вяртацца ў дом.

Палкаводзец аддаў цвёрды наказ

Вучыць да бітвы, а не на паказ

Да сёмага поту хлопцаў ганялі,

То ў наступ ішлі, то адступалі,

То лезлі ў бойку на пяхоту сцяной,

То дзідамі і шчытамі вялі з конніцай бой.

Так дзень за днём шавец ці жнец

Усвойваў азбуку бою, станавіўся баец

У Берасцейскай пушчы доўга стаялі.

Зуброў ды тураў на правіянт здабывалі.

Тут Вітаўт вучыў, як пяхота

Бярэ ў хаўрус балота.


Не, пан Длугаш, не зброд прыйшоў

да польскай зямлі!

Вітаўта войскі сілу вялікую зламаць маглі!


Закончыўся чэрвень, выйшлі да Віслы,

3 папякамі сустрэліся ля іхняй калыскі.

Ягайла і Вітаўт абняліся, павесялелі.

Армады такой ні Літва, ні Польшча не мелі.

Яна расцягнулася на многія мілі,

На розных мовах тут гаварылі:

Ліцвіны, палякі, маравы і чэхі,

Русіны, жамойты, татары і валахі.

Князі з аховай, на конях, закутыя ў латы.

3 тапарамі, дзідамі, цапамі - простыя салдаты,

Хаўрусныя татары на хуткіх конях,

На сцягах ліцвінаў лунала "Пагоня".


Абыйшлі рэчку Дрвенцу - не лезлі на ражон,

Крывая смяецца з прамой - вядома здавён.

Да Грунвальда вялі лясныя дарогі.

Прасторы шукалі для бітвы і перамогі.

Крыжацкія комтуры таксама не спалі,

3 Еўропы армаду сабралі, бітву рыхтавалі.

Нарылі ям, закідалі ламаччам, дзёрнам:

"Лезь, паганін пракляты,

будзеш хутка пакорным,

Жалезныя пусцім конныя тараны.

Да вечара будзеш закуты ў кайданы!"


Хмурынка прагнала дняўную спякоту.

А як жа да бітвы рыхтавалася пяхота?

Паўночным часам месяц дажджом памыўся,

У вайсковым стане шум утварыўся.

Прачнуліся хлопцы - глядзяць усе на неба,

На месяцы валтузня - убачыць трэба.

Манах з каралём бы бароцца ўзяўся,

Кароль нахабніка пхнуў - той распластаўся.

Занавеска - хмарка тут месяц схавала,

Ці здань то была,

ці боская сіла які знак паслала?


Браты ўжо болып не заснулі,

Каханых успомнілі, тату, матулю.

Жыццё чалавека найдарожшае ў свеце,

Уявіце, аб чым маглі думаць Вітбеска дзеці:

Аб смерці думкі найперш адганялі.

Заможным і светлым жыццё сваё бачылі далей,

На Божую волю была ўся надзея.

Віны няма нашай - караем зладзея!

Адзеліся чыста, Богу слалі малітвы.

I тут загад: быць гатовым да бітвы!


Вясёлы ранак: ружовае сонца,

Спяваюць птушкі, радасць бясконца,

Раса на траве, мільёны вясёлак.

На лузе кветкі, у полі - рамонак,

Пайсці б на азёрка з вудай у руках!

Ці ж патрэбен каму прадсмяротны той страх?


На світанку князю далажылі віжы:

На пагорках, за лесам лагер варожы ляжыць.

Над возерам Любень слаўся туман.

Князь думаў, каб не трапіць у падман.

Асцярожна да ўсяго прыглядаўся,

Ведаў крыжакаў, таму і рыхтаваўся.

Праехаў па ўзлессі, дзе стаялі дазоры,

Агляд зрабіў поля дасканала скоры.

Праціўнік заняў пагоркі паўночнага краю.

"Вядома нямецкая тактыка такая.

А мы станем справа ад возера Любень,

Абоз за балота - заманім конніцу, пагубім.

Жадзевіда пусцім для абманнага ўдару,

3 ім побач саюзных татараў.

Сваіх паставім у цяні, у лясных шатах,

Няхай пражацца крыжакі на сонцы ў латах,

Ударым па конніцы, як узыйдзе на балота,

Схаваем для гэтага рэзерв і пяхоту.

На левы фланг няхай стануць палякі,

Надыйшоў час расплаты. немпы - ваякі!"


Крыжакі выказвалі сваё фанабэрства,

Зброд дзікі перад імі, варвары, блюзнерства.

Уручылі Ягайлу мячы, поля ўступілі край,


Так зачыналася бітва Захаду і Ўсхоцу,

Вязлі адны кайдачы, баранілі другія свабоду.

Бамбарды немцаў грымнулі громам,

Вялікіх страт не нанеслі ж, вядома.

Вітаўт конніцу пусціў у атаку:

Збіць трэба планы стратэгаў - крыжакаў.

Навязаць сваю тактыку бою,

Не даць прымяніць клінавога сгрою.

О жаль, частка коннікаў недзе прапала:

"Злыдні! Ям накапалі"!

Сутыкнуліся процілеглыя сілы.

Хто ж сёння з іх ляжа ў магілы?

Відовішча жаху адкрылася б нам,

Каб хоць на хвіліну апынуліся там.

Забыліся людзі на Бога і веру.

Звярамі сталі, страцілі ўеякую меру.

Крукамі, дзідамі рвуць грудзі і твары,

Крычаць і падаюць смерці ахвяры.

Ашалелі коні, б'юць капытамі,

Не чысцец, а пекла бачым мы з вамі.


Цягнуўся бой, можа, з гадзіну,

Узмацнілі націск крыжакі на ліцвінаў.

Каманду далі - на луг адступіць.

Каб немцаў на балота заманіць.

Татары, бы вецер, праскочылі луг.

Крыжакі ўзнялі баявы свой дух:

"Хрыстос уваскрос", - ва усё горла крычапі.

На ліцвінскі абоз шлях трымалі.

Але, грузныя самі і баявыя іх коні

На балота ўскочылі, аддаўшыся пагоні.

Адзначыць мушу, ліцвін з дзяцінства

3 балотам уступаў у нейкае адзінства.

Балота і лес пакаленні кармілі,

Ад ворага бераглі і здароўе дарылі.


Як балота стрымала фанабэрных крыжакаў,

Пяхота ліцвінаў рынулася ў атаку.

Варожыя коні мясілі тарфянку.

Рыцары трапілі ў пастку, неспадзяванку.

Пацягнулі іх з коней ліцвінскія драбы,

Бароны ў гразь паляцелі, як жабы,

Іх там малацілі, бы на таку снапы.

Мужыкоў дубіны, калючыя цапы.

Дайшла чарга да сыноў Вітбеска

Бараніць Радзіму ля гэтага падлеска.

Вялізныя волаты з бусаком і дубінай

Анёламі смерці сталі гэтай хвілінай.

Магутнай іх сіле не змаглі ўстаяць.

Ні Альбрэхт знакаміты, ні наёмнікаў пяць.

Не было ў крыжакаў роўнай сіды,

Каб зламаць асілкаў, сыноў Данілы.

Дзесятак, другі, а можа, і трэці

Аддалі яны ў лапы смерці.

3 смалянамі, аршанцамі сарвалі планы.

Крыжакаў тактыку, іхнія тараны.

Да абоза крыжакі ўсё ж прарвалі.

Але сілы не мелі ўжо іхнія хвалі.

Вітаўт выпусціў з лесу засаду,

Акружылі немцаў з бакоў і ззаду.


Палякі памаліўшыся, ў бой уступілі.

Не лёгкімі былі і для іх першыя хвілі,

Ягайлу самога ледзь не забілі,

Наёмнікі спуду ў лес адступілі.

Але комтур вялікі фон Юнгінген

Рэзерв свой павёў на язычных славен.

Бо Літва закрывала Усход здавён.

I адкрыць яго сёння павілен быў ён.

Але жах убачыў, зразумеў - пралічыўся,

Ліцвінам у пастку папаў, бы ў прорве тапіўся.

Пыл паднімаўся злева і з тылу -

Язычнікі акружаюць, гоняць у магілу.

Назад павярнуць таксама не мог:

"За што ж нас сёння пакінуў Бог?"

Вады не паспелі віцьбічы папіць

Крыжакаў конніца зноў ляціць.

Братам стала біцца горш, чым раней.

Бусак і паліца сталі цяжэй .

Андрэя моцна ўдарыў конь,

Юрыю плячо апёк агонь,

Напалову зламалася акутая жэрдзь.

Харугва Вітбеска страціла трэць.

Адчайна біліся немцы цяпер,

Ранены гэтак адбіваецца звер.

Пыхлівасць іх да памылак схіліла

Адкуль у паганцаў бралася сіла!

Навошта Вітаўта навучылі ваяваць,

Няўжо ад бяжбожнікаў смерць прымаць?


Вернемся зноў да сыноў Данілы,

Сабралі яны апошнія сілы,

Прарвалі ахову важнага чына,

Андрэй яго скінуў бусаком за спіну.

Браты не глядзелі, барон ён ці князь.

Паляцеў ён потырч тварам у гразь.

Юрый садануў па галаве ў шлеме.

Яшчэ не канец нашай паэме.

Длугаш пісаў:

палякаў загінула дванаццаць мужоў.

Няўжо ж крыжак сам адыйшоў?

Былі ўсе яны воіны, што трэба,

Не аднаго забілі, пакуль адходзілі на неба.

Панеслі ліцвіны вялікія страты.

Мо трэці ці другі не вярнуліся да хаты.

Нялегкі лёс паў на Вітбеска дружыну,

Асабліва у апошнія бою хвіліны.

Крыжакі помсцілі ім за смерць важака,

Акружыўшы асілкаў цяпер здаляка.

Мячом сваім доўгім Андрэй прабіваўся,

Следам ідучы, шабляй брат прыкрываўся.

Усяго на хвілінку, Юрась паслізнуўся.

Ад смяротнага ўдару ўвесь здрыгануўся.

"Браток. беражыся"- крыкнуць паспеў,

На зямельку чужую мёртвы асеў.

Андрэй ірвануўся, як з клеткі леў.

Не адзін з чужынцаў ад яго мяча акалеў.

Прабілася нарэшце валынцаў падмога,

Падняў Андрэй брата свайго дарагога,

Ліў слёзы і нёс, не ведаў куды.

Сграшная смерць у маладыя гады.

Крыжакаў білі, покуль ноч не закрыла ,

Ім гэта ваколіца стала магіла.


Назаўтра быў дзень радасці і гора.

Перамогі радасць, смутку мора.

Князь Вітаўт аб'ехаў страшнае поле,

Душа балела, што такая доля,

Ох, цяжкая ж гэта плата за волю,

Дай Бог, каб вораг

больш не ўзняў свой меч на нас ніколі!

Капаць загадаў на пагорках ямы -

"Даруйце, ліцвінскія таты і мамы!"

Затым дакладвалі князі, ваяводы

Пра герояў подзвігі. адбітыя падводы,

Пра страты свае, колькасць палонных,

Забітых комтураў, раненых, злоўленых.

Вітбескі намеснік пра братоў расказаў,

Юрыя з пашанай князь хаваць загадаў.

Андрэя адправілі з раненымі ў абозе,

Быў ён зранены, у смутку, трывозе.


Вярнуўся Андрэй да роднай сям'і.

Ляцелі ўжо птушкі ў поўдня краі.

Аліна з дачушкай ля парога сустрэлі,

Вочы Яніны з дакорам глядзелі.

Блізняты яе ў калысцы гулялі,

Пра гора сваё вядома ж не зналі.

Радасцю і смуткам напоўнілася хата,

Даў клятву Андрэй падняць сыноў брата.

Што двойні ў гэтым сямействе вяліся -

Гасподзь не жадаў, каб ліцвіны звяліся.

Данілу старога смерць сына сагнула,

На плечы шырокія цяжар узвярнула.

Са сватам Тарасам гадаваць сталі ўнукаў.

Сярод добрых людзей

за сірот заўсёды парука.

Вітбеск зацвіў, як пасля майскага грому,

Вярнуліся воі-героі дадому,

Ля замкаў разрасліся слабоды - пасады,

Пачаўся пад'ём грамадскага ладу.


Гады праз тры наведаў Вітаўт Вітбеск,

Быў радасці то магутны ўсплеск.

Званілі званы, слалі кветкі пад ногі.

Мяшчане ўбралі прыстань, дарогі.

Вітбеск князь шанаваў і любіў.

Пра подзвіг харугвы яго не забыў.

Пачціва пакланіўся царквам і іконам,

Падзякаваў, што сустрэлі хлебам і звонам.

Павагу аддаў героям Грунвальда (Дуброўна),

Казаў, што подзвігу няма нідзе роўнага.

Успомніў асілкаў Юрыя і Андрэя.

Спытаў, здаровы герой ці хварэе?

Далажылі: Андрэй - калека, але жывы,

"Хачу яго бачыць, - сказаў, - у двары".


За сталом князь келіх герою паслаў.

Пра справы, сям'ю брата спытаў.

Затым грашовую даў успамогу,

За герояў Грунвальда наказаў маліць Богу.

Што стала з сямействам далей -

памяць згубіла,

Легенда не адна пра асілкаў хадзіла.

Андрэеўшчыны, Юрцавы ёсць селішчы, вёскі,

Можа і братоў то адгалоскі?

Тут, у ваколіцы рослыя людзі:

Махноў Тэадор - найвялікшы чалавек Зямлі...

Даніла Райцаў быў "грос - партызан",

Акупантаў біў за здзек гаражан.


Заслуга вялікая ўкраінцаў, літоўцаў, палякаў,

Чые продкі дастойны найвышэйшай падзякі,

Братоў наўгародцаў, смалян -

Усіх, хто стаў у той саюзны стан.

Не можна і гарады ўсе палічыць.

3 якіх моладзь пад Грунвальдам ляжыць.

Ім слава і хвала на векі вякоў!

Ніколі не будзе забыта іх кроў.

М. Даргель


Манеты да 600-годдзя Грунвальда

Нацыянальны банк Беларусі выпусціў памятныя манеты да 600-х угодкаў Грунвальда - залатыя, срэбныя і медна-нікелевыя. Дарэчы, юбілейныя манеты выпушчаныя і ў суседніх Літве і Польшчы. На польскай манеце выява караля Ягайлы, і калі крыху павярнуць - 2010 і 1410 гады. Літоўцы зрабілі крыху прасцей: на адным баку "Пагоня", на другім - дзіды. Калі ТБМ звярталася ў Нацбанк з прапановай аб выпуску юбілейных манет, то таксама былі спадзяванні, што з'явіца выява Вітаўта. Але распрацоўшчыкі або не адважыліся, або перамудрылі. Па словах кандыдата гістарычных навук Алега Трусава, выява на манеце ёсць наканечнік дзіды. Такія выявы выбіваліся на грашах Кейстута і Вітаўта і фактычна з'яўляюцца родавым знакам Кейстутавічаў. Дынастыя Кейстутавічаў кароткая, і знак не займеў шы-рокай вядомасці, такой, як, скажам, "стаўпы Гедзіміна", але вось праз 600 гадоў вярнуўся на беларускія манеты, за што мы можам сказаць Нацбанку толькі "Дзякуй".


Марка да 600-годдзя Грунвальда

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі па прапанове ТБМ выпусціла адмысловую марку "600-годдзе перамогі пад Грунвальдам". Аўтары паштовай мініяцюры мастакі Ганна Малаш і Іван Лукін. На марцы фрагмент бітвы, батальная сцэна, а таксама Пагоня і сімвал Ордэна чорны крыж. Выява белага арла не праглядваецца. Спецгашэнне маркі праведзена 15 ліпеня на Мсціслаўскім паштамце дзеля ўшанавання памяці Мсціслаўскага князя Сямёна Лунгвена, намесніка Вялікага князя Вітаўта на Грунвальдскім полі.


Грунвальдкая шыльда ў Гарадзенскім касцёле

18 ліпеня ў пабернардынскім касцёле на вул. Парыжскай камуны ў Гародні адкрыта памятная шыльда з нагоды ўгодкаў Грунвальдскай бітвы. Тэкст выкананы на польскай мове. Дошку асвяціў пробашч Антон Ханько. Шыльду выканаў Тадэвуш Малевіч.

На шыльдзе напісана: "На памяць перамогі польска-літоўскіх войскаў над Кры-жацкім Ордэнам на палях Грунвальду. 15.07.1410 -15.07.2010."

Наш кар.


Пра Грунвальд у галерэі "Крыга"

У гарадзенскай галерэі "Крыга" распачала працу міжнародная мастацкая выстава, прысвечаная шасцісотгоддзю Грунвальдскай бітвы.Беларускія і польскія мастакі прэзентуюць гледачам сваё бачанне гістарычнай падзеі і той зямлі, на якой яна адбылася.

Па словах дырэктаркі галерэі Марыі Мацко , выстава пра тыя падзеі - люстэрка, у якім добра бачны лёсы народаў, што здабылі перамогу пад Грунвальдам:

- Няма межаў, людзі як і ў 15 стагоддзі выступілі адзінай сілай супраць крыжацкай навалы, так і сёння мы мастацтвам перамагаем зло.

Да пачатку жніўня гарадзенцы і госці горада над Нёманам будуць мець магчымасць наведаць выставу і не толькі ўбачыць працы прафесійных мастакоў, але і даведацца аб гераічных падзеях мінулага ад супрацоўнікаў галерэі.

Наш кар.


Грунвальдская імпрэза ў "Валерыі"

Менеджэр беларускамоўных праектаў Алесь Мазанік арганізаваў імпрэзу, прысвечаную юбілею Грунвальда, 15 ліпеня ў сталічнай кавярні "Валерыя". Запрасіў музыкаў: фальклёрны гурт "Гуда", Андрэя Плясанава з гурту "План", які прыехаў у поўнай амуніцыі, з музычным абсталяваньнем. Удзельнічалі Ян Маўзер з гурта "Маўзер", які прачытаў свае вершы, адзін з сучасных паэтаў Віталь Рыжкоў і папулярны выканаўца сваіх вершаў Рагнед Малахоўскі. Чатыры гадзіны доўжылася сама імпрэза, яна адбывалася ў такой лёгкай, нязмушанай атмасферы. Наступная імпрэза будзе прымеркаваная да 8 верасня, Дня беларускай вайсковай славы.


Мінкульт спыніў працы на Барысаглебскай царкве

Тры тыдні таму прадстаўнікі беларус-кай грамадскасці звярнуліся ў сродкі масавай інфармацыі, Беларускую Праваслаўную Царкву, Міністэрства культуры з пратэстам супраць усталявання купалоў-цыбулін на наваградскай Барысаглебскай царкве, гатычным помніку, які з'яўляецца гістарычна-культурнай каштоўнасцю.

Міністэрства культуры даслала адказ тым, хто падпісаў зварот, і накіравала ў Наваградак прадпісанне аб спыненні ўсялякіх прац па аднаўленні царквы.

У лісце Міністэрства культуры, падпісаным намеснікам міністра спадаром Курашам, паведамляецца: «Для прыняцця канчатковага рашэння ў адпаведнасці з артыкулам 43 Закона аб ахове гісторыка-культурнай спад-чыны праваслаўнаму прыходу неабходна было прадставіць у Міністэрства культуры навукова-праектную дакументацыю на аднаўленне завяршэння вежаў Барысаглебскай царквы, якія існавалі з 1875 да 1990 гадоў. У сувязі з тым, што работа не выкананая, Мінкульт накіроўвае прадпісанне…»

Пасля падачы дакументаў гэтая навукова-праектная дакументацыя будзе разглядацца не Міністэрствам культуры, а навукова-метадычнай радай, і рада будзе прымаць рашэнне. У яе складзе - навукоўцы з Інстытута гісторыі, Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру, архітэктары.

Наш кар.


Праграма свята сярэднявечнай культуры "Рыцарскі фэст - 2010"
г. Мсціслаў, 24-25 ліпеня 2010 г.

24 ліпеня
КАФЕДРАЛЬНЫ САБОР АЛЯКСАНДРА НЕЎСКАГА, КАРМЕЛІЦКІ КАСЦЁЛ
09.00 - Набажэнства ў гонар ваяроў-мсціслаўцаў, загінулых за Айчыну на полі бітвы.
ДОМ ДЗІЦЯЧАЙ ТВОРЧАСЦІ
10.00-12.00 - Навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная гісторыі г. Мсціслава.
- Выстава дзіцячай мастацкай творчасці "Мая Мсціслаўшчына".
10.00-21.00- Арганізацыя экскурсій па гістарычных месцах Мсціслаўскага раёна.
АНСАМБЛЬ ЕЗУІЦКАГА КЛЯШТАРА
10.00-18.00- Экскурсія па тэрыторыі калегіюма Езуіцкага кляштара з наведваннем выставы-экспазіцыі гісторыка-археалагічнага музея, выставы-дэгустацыі вінных і безалкагольных напояў "Мсціслаўскі паграбок" (кошт квітка - 3000 руб.).
10.00-18.00- Работа сярэднявечнай кухні.
18.30-21.00 - Канцэртная праграма з удзелам груп "Стары Ольса", "Яварына" (кошт квітка - 10000 руб.).
ГАРАДСКІ ПАРК
10.00 -12.00- Дзіцячая канцэртна-забаўляльная праграма (кошт квітка - 400 руб.).
12.00-13.30 - Лялечны спектакль, гульнявыя праграмы для дзяцей
(кошт квітка - 400 руб.).
20.00-24.00 - Сярэднявечная дыскатэка (кошт квітка -1200 руб.).
ЦЭНТРАЛЬНЫ ПЛЯЦ
09.30-09.45 - Святочнае тэатралізаванае шэсце ад Замкавай гары па вул. Савецкай да Цэнтральнага пляца на чале з князем Лунгвенам на кані і эмблемай свята.
09.45-10.30 - Урачыстае адкрыццё свята, прадстаўленне рыцарскіх клубаў.
ЗАМКАВАЯ ГАРА
11.20-11-30 - Адкрыццё турніраў.
11.30-13.00 - Турнір мечнікаў (кошт квітка - 1100 руб.).
13.45-15.00 - Турнір лучнікаў (кошт квітка - 1100 руб.).
15.30-18.30 - Бугурты: "Да апошняга стаячага на нагах", "Штурм маста", "Захоп караля" (кошт квітка - 1500 руб.).
21.45-22.20 - Начны бугурт "Да апошняга стаячага на нагах" (кошт квітка - 1500 руб.).
РЫНКАВЫ ПЛЯЦ
22.40.- "Ноч агню". Выступ калектываў "Гістарыён", "Яварына", вогненнага цырка "Крэсіва" (кошт квітка - 10000 руб.).
Феерверк.


25 ліпеня
АНСАМБЛЬ ЕЗУІЦКАГА КЛЯШТАРА
10.00-14.00 - Экскурсія па тэрыторыі калегіюма Езуіцкага кляштара з наведваннем выставы-экспазіцыі гісторыка-археалагічнага музея, выставы-дэгустацыі вінных і безалкагольных напояў "Мсціслаўскі паграбок" (кошт квітка - 3000 руб.).
ЗАМКАВАЯ ГАРА
09.30-10.30 - Турнір мечнікаў у катэгорыі "Шчыт + меч"
(кошт квітка - 1100 руб.).
11.30-12.00 - "Штурм цытадэлі" (кошт квітка - 350 руб.).
12.00-14.00 - Закрыццё свята.


Віленскі педагагічны ўніверсітэт запрашае

1. На першы або старэйшыя курсы дзённага і завочнага аддзяленняў філалагічнага факу-льтэта Віленскага педагагічнага універсітэта (далей - ВПУ) прымаюцца грамадзяне Літвы,
Беларусі і іншых краін без уступных экзаменаў паводле наступных дакументаў:

• дакумент аб адукацыі (ксеракопія і арыгінал) ці акадэмічная даведка з месца вучобы,
• тры фотакарткі (3х4),

• выпіска з працоўнай кніжкі (для замежных грамадзян),

• ксеракопія пашпарта.

2. Дакументы на дзённае аддзяленне падаюцца асабіста ў прыёмную камісію ВПУ, на завочнае - аўд. 244, галоўны корпус універсітэта:

Baltarusiш kalbos, literatыros ir etnokultыros centras

Vilniaus pedagoginis universitetas

Studentе g. 39-244

LT-08106 Vilnius LIETUVA

tel. / faks. +370 5 2607886, +370 698 06710

3. Прыём дакументаў:

• дзённае аддзяленне - да 30 жніўня (адбываецца ў тры этапы)

• завочнае аддзяленне

• да 15 верасня для замежных грамадзян (пазней - па дамоўленасці),

• да пачатку навучальнага года (снежань) - для грамадзян Літвы.

4. Тэрмін навучання - 4 гады.

5. Кошт навучання за семестр на завочным аддзяленні 1200 лт. на дзённым - 2100 лт. Плата за вучобу ажыццяўляецца па семестрах. Для грамадзян Літоўскай Рэспублікі, асоб з відам на жыхарства ў Літве і літоўцаў, якія пражываюць за межамі рэспублікі, навучанне на бюджэтных месцах дзённага аддзялення з'яўляецца поўнасцю або часткова бясплатным (у залежнасці ад рэйтынга студэнта).

6. Універсітэт аказвае дапамогу ў вырашэнні жыллёвага пытання і атрыманні візы для ўезда ў Літоўскую Рэспубліку. Віза пад час вучобы бясплатная.

7. Паміж студэнтам і ВПУ падпісваецца кантракт, які з'яўляецца галоўным юрыдычным дакументам на тэрмін навучання і абумоўлівае правы і абавязкі абодвух бакоў. Студэнты - грамадзяне замежных краін - валодаюць усімі правамі літоўскіх студэнтаў, напрыклад, могуць бяс-платна карыстацца бібліятэчнымі фондамі універсітэта, інтэрнэтам і іншымі матэрыяльнымі і інтэлектуальнымі рэсурсамі.

8. Пасля заканчэння студэнту выдаецца дзяржаўны дыплом бакалаўра філалогіі і прысвойваецца кваліфікацыя выкладчыка. На тэрыторыі Беларусі дыплом мае юрыдычную сілу.

9. Выкладанне вядзецца на беларускай і рускай мовах (завочнае аддзяленне), беларускай i літоўскай (дзённае аддзяленне).

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX