Папярэдняя старонка: 2010

№ 44 (987) 


Дадана: 19-03-2020,
Крыніца: pawet.net.



44 (987) 3 ЛІСТАПАДА 2010 г.


ДЗЯДЫ - 2010

У Менску

У Менску 31 кастрычніка адбылася акцыя па выпадку дня памінання продкаў "Дзяды". Дэманстранты прайшлі па традыцыйным маршруце. Завяршылася шэсце мітынгам ва ўрочышча Курапаты, дзе ў гады сталінскіх рэпрэсій былі расстраляныя, па розных адзнаках, ад 30 тыс. да 200 тыс. чалавек.

Шэсце, у якім удзельнічала каля 200 чалавек, пачалося ў 11.00 ад будынка Менскага гадзіннікавага завода "Прамень". Удзельнікі акцыі ішлі з бел-чырвона-белымі сцягамі, сцягамі рухаў і партый ды гербам Менска. Яны таксама неслі вырабленыя перад пачаткам акцыі драўляныя крыжы, якія затым былі ўсталяваныя ва ўрочышча Курапаты. У шэсці ўдзельнічала некалькіх прэтэндэнтаў на пост прэзідэнта.

У Лідзе

У Лідзе Дзяды 2010 года пачаліся з асвячэння надмагільнага каменя па герою паўстання 1863 года ксендзу Адаму Фалькоўскаму ў Лідскім гарадскім парку. Камень быў устаноўлены напярэдадні з ініцыятывы Лідскай гарадской арганізацыі ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны" і Таварыства польскай культуры на Лідчыне, з дазволу і пры садзейнічанні лідскіх раённых уладаў. Камень за свой кошт вырабіў лідскі скульптар Рычард Груша. На камені выбіта эмблема паўстання, зроблены надпісы пабеларуску і папольску, пададзены гады жыцця ксендза Адама Фалькоўскага.

31 кастрычніка ў 11.30 камень асвяціў пробашч Лідскага фарнага касцёла ксёндз Уладзімір. У казанні ксёндз Уладзімір падкрэсліў значнасць асобы ксендза Адама Фалькоўскага для Лідчыны і падзякаваў лідзянам за 147гадовую памяць пра пробашча з Ішчалны Адама Фалькоўскага, які ў 1863 годзе зачытаў маніфест паўстання, за што і быў расстраляны вось тут, на гэтым месцы. Тады тут быў гарадскі выган, а зараз цэнтральны парк.

Кветкі да каменя ўсклала консул Генеральнага консульства Польшчы ў Гародні Наталля Трухнік.

На ўрачыстасцях прысутнічалі сябры беларускіх і польскіх грамадскіх арганізацый, простыя лідзяне, неабыякавыя да сваёй гісторыі да сваёй памяці.

Імпрэза прайшла ў спакойнай, добразычлівай атмасферы, як тое мае быць у Дзень памяці продкаў у кожным цывілізаваным месцы нашай еўрапейскай краіны і, безумоўна, будзе садзейнічаць паляпшэнню ўзаемапаразумення паміж уладай і грамадствам.

У Свіслачы

30 кастрычніка ў Свіслачы і Якушоўцы Гарадзенскай вобласці актывісты з розных рэгіёнаў Беларусі тра-дыцыйна ў гэты дзень уша-навалі памяць паўстанцаў 1863 года. Па традыцыі ўсе, хто прыехаў у Свіслач, каб уша-наваць памяць паўстанцаў 1863 года, найперш кіраваліся да магілы Віктара Каліноўскага, ускладалі кветкі, спявалі «Магутны Божа».

Затым па ходніках з бел-чырвона-белымі сцягамі ўдзельнікі акцыі прайшлі праз цэнтар Свіслачы бюста Кастуся Каліноўскага.

Традыцыйна ўдзель-нікі акцыі ўсклалі кветкі да помніка Рамуальду Траўгуту, які знаходзіцца побач з будынкам вядомай Свіслацкай гімназіі, спявалі тут песні. А затым накіраваліся ў Якушоўку, дзе мясцілася сядзіба Каліноўскіх.

На мерапрыемстве прысутнічаў Рыгор Кастусёў. Прамаўляючы, ён адзначыў, што хацеў бы, каб для ўсіх беларусаў Каліноўскія сталі яркім прыкладам таго, як змагацца за сваю Радзіму.

У Магілёве

30 кастрычніка ў Магілёве сябры клуба каталіцкай інтэлігенцыі парадкавалі мясцовыя Польскія могілкі. У штогадовай талацэ, прымер-каванай да Дзядоў, бралі ўдзел і актывісты суполкі Таварыства беларускай мовы. Поруч з дарослымі талакоўцамі на могілках завіхаліся і гадаванцы каталіцкай нядзельнай школкі.

31 кастрычніка ў Магілёве згадвалі ахвяраў бальшавіцкага тэрору і савецкага таталітарызму ля крыжа памяці, што на праспекце Дзімітрава. На месца масавых расстрэлаў людзей прыйшлі два дзясяткі актывістаў мясцовых няўрадавых і палітычных арганізацыяў.

Грамадскае ўшанаванне бязвінна забітых людзей традыцыйна пачалося з ускладання кветак ды вянкоў да крыжа. Былі запаленыя і знічы памяці. Тут жа адбыўся непрацяглы мітынг. У ім удзельнічаў вылучэнец ад Партыі БНФ на кандыдата ў прэзідэнты Рыгор Кастусёў.

У Баранавічах і Івацэвічах

У Баранавічах актывісты дэмакратычных партый і рухаў правялі традыцыйную акцыю ўшанавання памяці ахвяраў рэпрэсій. Акцыя праводзіцца штогод з 1992 года. Дэмакратычная супольнасць яшчэ на пачатку 1990-х усталявала ў цэнтры горада крыж у памяць ахвяраў. Але ўлады перанеслі крыж з цэнтра горада на ўскраіну - на скрыжаванне вуліц Пірагова і Смаленскай.

Старшыня ТБМ імя Ф. Скарыны Віктар Сырыца сказаў: "Каля крыжа былі запалены знічы. Тыя, хто сабраўся, праспявалі "Магутны Божа". Мінакі атрымалі з рук удзельнікаў шэсця інфармацыйныя буклеты пра сталінскія часы і рэпрэсіі".

У Івацэвіцкай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай прайшла літургія, вернікі маліліся за рэпрэсаваных. У малітвах вернікі ўзгадалі Рамана Скірмунта, шыльда ў гонар якога знаходзіцца на будынку царквы. Пасля літургіі парафіяне накіраваліся на Целяханшчыну - на малую радзіму грэка-каталіцкага святара Баляслава Пачопкі.


АЛЕСЮ БАРСКАМУ - 80

БАРСКІ Алесь ( Аляксандар Баршчэўскі ) нарадзіўся 80 гадоў таму - 2 лістапада 1930 года ў вёсцы Бандары, размешчанай у паўночна-заходняй частцы Белавежскай пушчы. У 1955 годзе ён закончыў факультэт расейскай філалогіі ў Лодскім універсітэце і годам пазней пачаў працаваць на Кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта, якою кіраваў 29 гадоў. З'яўляецца сябрам розных навуковых арганізацыяў: з 1993 года - сябар Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі ды намеснік старшыні Асацыяцыі беларускіх фалькларыстаў; у гадах 1993-2004 кіраваў Польскім беларусазнаўчым таварыствам; у гадах 1995-2005 быў віца-прэзідэнтам Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў; з 2002 года - сябар Міжнароднага Пэн-клуба.

Праф. А.Баршчэўскі - аўтар некалькіх навуковых кніг, м.ін. "Беларуская абраднасць і фальклёр усходняй Беласточчыны" (Беласток, 1990), "Ігнат Дварчанін - беларускі палітык і вучоны" (Варшава, 1990 - у суаўтарстве з А. Бергман і Е. Тамашэўскім), "Творцы беларус-кага літаратурнага руху ў Польшчы. 1958-1998" (Мінск, 2001), "Беларуская эміграцыйная пісьмовасць", ч. 1, (Варшава, 2004).

Алесь Барскі - гэта таксама грамадскі дзеяч - у гадах 1982-1990 быў старшынём Бела-рускага грамадска-культурнага таварыства.

Істотнае месца ў ягонай працы займае перакладчыцкая дзейнасць. Пераклаў на польскую мову ўкраінскія казкі "Зачараваныя колеры стэпу" ды два тамы беларускай народнай прозы "Чартоўская скрыпка" і "Нявычарпаны збан". Перакладаў таксама творы Я. Купалы, В. Віткі, А. Пысіна, В. Лукшы.

Як паэт Алесь Барскі дэбютаваў у 1959 годзе на старонках беластоцкага тыднёвіка "Ніва". Апублікаваў шэсць паэтычных зборні-каў: "Белавежскія матывы", "Жнівень слоў", "Мой бераг", "Блізкасць далёкага", "Лірычны пульс", "Настальгіі" ў перакладзе на польскую мову Чэслава Сэнюха. З 1971 года ён з'яўляецца сябрам Саюза польскіх пісьменнікаў, а з 2002 года - сябрам Саюзу беларускіх пісьменнікаў. У гадах 1959-1980 быў старшынём Беларускага літаб'яднання "Белавежа".


70 гадоў Яўгену Гучку

ГУЧОК Яўген Сяр - геевіч (04.11.1940, Слуцк), беларускі паэт. Працаваў у геалагічным атрадзе і на мэблевай фабрыцы. Служыў у Савецкай Арміі (1960 - 1963). Скончыў БДУ (1968). Настаўнічаў. Скончыў аспірантуру пры БДУ. З 1971 г. вядучы рэдактар выдавецтва "Народная асвета". Вучыўся ва Ўсесаюзным паліграфічным інстытуце. Правадзейны член геаграфiчнага таварыства СССР.

Пісаць вершы пачаў стыхійна ў шостым класе. Пісаў па-руску і па-беларуску. Друкавацца пачаў у 1959 г. у слуцкай раённай газеце "Шлях Ільіча". Выдаў кнігі: "Белое чудо" (1976); "Блакітныя чмялі", "Паэма дзяцінства" (1983); "Сэрцам і думкай" (1994); "Исток пути" (1997); "Формула травы" (1997, 2002 - другое выданне); "На патрэбу душы" (2004). Публікаваўся ў калектыўных выданнях, часопісах, альманахах, газетах і іншых выданнях, як у Беларусі, так і за мяжой (Расія, Польшча, Чэхія , ЗША). Перакладае з рускай, польскай, крымска-татарскай, латышскай і грузінскай моваў. Член рэдкалегіі татарскага беларускамоўнага штоквартальніка "Байрам". У свой час браў удзел у аргані-зацыі ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны", а таксама БНФ "Адраджэньне". Быў арыштаваны за ўдзел у мітынгу "Паход у Курапаты" (02.11. 1988) і мітынгу, прысвечанаму памяці ксяндза Вінцука Гадлеўскага (24.12.2006).

Сябар клуба "Спадчына". Камітэтам Ушанавання ўзнагароджаны медалём Міко-лы Ермаловіча і адпаведным дыпломам (25.03.2006). Зане-сены ў Кнігу гонару "Рупліўцы твае, Беларусь".


50 гадоў Алесю Наварычу

Наварыч Алесь (сапр. Трушко Аляксандар), нарадзіўся 02.11.1960 г. у вёсцы Відзібор Столінскага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Відзіборскай сярэдняй школы працаваў цесляром у Столінскай вытворча-механізаванай калоне, затым лабарантам у роднай школе. У 1978-1980 гг. вучыўся на стаматалагічным факультэце Менскага медыцынскага інстытута. У 1985 г. скончыў аддзяленне расейскай мовы і літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Настаўнічаў у Скірмантаўскай сярэдняй школе Дзяржынскага раёна (1985-1986), Малюшыцкай - Карэліцкага раёна (1986-1987). З 1988 г. - літрэдактар у часопісе «Вожык». З 1990 г. - метадыст Рэспубліканскага цэнтра эстэтычнага выхавання. Сябра СП СССР з 1988 г.

Першыя апавяданні апублікаваў у 1983 г. (часопіс «Маладосць»). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Рабкова ноч» (1988), «Ноч пацалункаў неза-лежнасці» (1989), рамана "Літоўскі воўк".


МІЖНАРОДНЫ СЕМІНАР

" Прававое рэгуляванне ўжывання дзяржаўных моў у краінах з некалькімі дзяржаўнымі мовамі " 18 лістапада 2010 г ., г . Мінск

Прывітальнае слова ўдзельнікам семінара

10:00-10:05. Панфёрава Л.А. - намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў.

10:05-10:10. Халер Б. - Кіраўнік офіса АБСЕ ў Мінску.

I 10:10-10:30. Заканадаўства аб дзяржаўных мовах: стан і перспектывы развіцця. Галубіцкі І.І. - начальнік упраўлення канстытуцыйнага заканадаўства Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў

10:35-11:05. Роля грамадства ў пашырэнні практыкі выкарыстання беларускай мовы. Трусаў А.А. - старшыня ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны"

11:40-12:20. Забеспячэнне роўнасці ўжывання дзяржаўных моў у Ірландыі: прававое рэгуляванне і практыка. Міжнародны эксперт.

12:30-12:50. Прыманыя меры па забеспячэнні роўнасці дзяржаўных моў у сістэме адукацыі. Прадстаўнік Міністэрства адукацыі.

14:00-14:40. Забеспячэнне права грамадзян Фінляндыі на выкарыстанне дзяржаўных моў ва ўзаемаадносінах з дзяржаўнымі і муніцыпальнымі органамі: прававыя аспекты і практычныя меры. Міжнародны эксперт.

14:50-15:10. Выкарыстанме беларускай мовы ў працы ўстаноў культуры: вядзенне справаводства і іншыя аспекты. Прадстаўнік Міністэрства культуры.

15:20-15:40. Выкарыстанне беларускай мовы ў СМІ як найважнейшы фактар папулярызацыі мовы. Прадстаўнік Белтэлерадыёкампаніі.

15:50:16:00. Падвядзенне вынікаў семінара. Панфёрава Л.А. - намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў.


Зробім наступны 2011 год "Годам Роднай мовы!

Зварот Сакратарыяту ТБМ

ГА "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны" занепакоена сённяшнім станам беларускай мовы ў нашай краіне. Паводле вынікаў апошняга перапісу насельніцтва Беларусі, колькасць жыхароў нашай краіны, якія назвалі сваёй роднай мовай беларускую, за апошнія 10 гадоў значна зменшылася. Зменшылася і колькасць людзей, якія штодня размаўляюць па-беларуску. Гэта выклікана нядбайнымі адносінамі беларускай улады да захавання і пашырэння мовы тытульнай нацыі, найперш у сферы адукацыі. Складваецца ўражанне, што ўрадоўцы не разумеюць простых рэчаў: не будзе мовы - не будзе незалежнасці, а значыць, і краіны. Беларускі этнас можа знікнуць, як зніклі прусы ці яцвягі.

У сувязі з вышэйзгаданым Сакратарыят ТБМ прапануе кіраўніку беларускай дзяржавы абвясціць наступны 2011 год "Годам Роднай мовы", а ўраду Беларусі распрацаваць і ажыццявіць канкрэтную праграму дзяржаўнай падтрымкі беларускай мовы ў розных сферах грамадскага жыцця.

29 кастрычніка.

Сакратарыят ТБМ.


Беларускі некралог

(2001 - 2010 гг.)

На мяжы ХХ і ХХІ стагоддзяў шмат прычын прывялі да дэмаграфічнага крызісу ў Беларусі. Насельніцтва нашай краіны істотна зменшылася: яго колькасць не дасягае і 10 млн. жыхароў. Смяротнасць у Беларусі перавышае нараджальнасць. Назіраецца вялікая эміграцыя за межы Беларусі працаздольнага насельніцтва. Пакінулі сваю краіну вядомыя людзі, якімі мы можам ганарыцца. Вялікую трывогу выклікае фізічная смерць людзей, якія складаюць гонар нашае нацыі. Сярод дзеячаў культуры асабліва шмат памерла пісьменнікаў. Увазе чытачоў прапануецца своеасаблівы спіс дзеячаў культуры, вучоных, грамадскіх і дзяржаўных дзеячаў Беларусі, якія памерлі пасля 2000 г. Шмат з іх пакінула гэты свет па старасці, а іншым укарацілі век хваробы.

На пачатку ХХІ ст. пакінулі гэты свет:

Літаратары

Адамчык Вячаслаў (01.11.1933 - 04.08.2001).

Акула Кастусь (са-праўднае імя Качан Аляксан-дар Ігнатавіч, 16.11.1925 - 29.01.2008)

Анішчык Аляксей (Чэмер Андрэй, 1912 - 31.03. 2007).

Асташонак Алесь (01.06.1954-07.09.2004).

Блакіт (сапраўднае Болтач) Валянцін (07.10.1938 - 07.12.2007).

Брыль Янка (04.08. 1917-25.07.2000), народны пісьменнік Беларусі.

Быкаў Васіль (19.06. 1924 - 22.06.2003), народны пісьменнік Беларусі.

Вольскі Артур (сапраўднае Вольскі-Зэйдаль Артур Віталевіч, 23.09.1924 - 05.09.2002).

Грахоўскі Сяргей (12(25).09.1913 - 11.12.2002).

Дзеружынскі Авя-р'ян (10.06.1919 - 2002).

Дракахруст Аляк-сандар (1923 - 14.11.2008).

Дубінка Вячаслаў (1941 - 10.08.2010).

Дуброўскі Ігнат (са-праўднае Чарняўскі, 1906 - 2003).

Емяльняў Алесь (20.03.1952 - 05.10.2005).

Жамойцін Янка (28.01.1922 - 25.04.2002).

Каваленка Віктар (21.07.1929 - 2001).

Канапелька Анатоль (16.11.1939 - 16.12.2002).

Карповіч Янка (1935 - 08.01.2002).

Кірвель Анатоль (23.07.1939 - 08.05.2008).

Кісялёў Генадзь (19.03.1931 - 14.11.2008).

Клімковіч Святлана (1935 - 2001).

Кудраўцаў Анатоль (01.01.1947 - 24.03.2002).

Кузьмянкоў Уладзі-мір (27.06.1936 - 29.01.2002).

Купрэеў Мікола (25.05.1937-2004).

Курбека Іван (10.11. 1934 - 02.04.2009).

Лісоўская Аляксан-дра Кліменцьеўна (24.04. 1934 - 26.01.2009).

Лужанін Максім (са-праўдане Каратай Аляксандр Амвросевіч, 02.11.1909 - 13.10.2001).

Лягчылаў Аляксан-дар Кузьміч (30.06.1946-21.09.2005).

Майсейчык Аляксей (04.10.1936 - 12.05.2002).

Марціновіч Аркадзь (1920 - 2009).

Марціноўскі Пётр Мікалаевіч (1932 - 01.02. 2006).

Матукоўскі Мікалай (12.09.1929 - 22.09.2001).

Махнач Алесь (27.08. 1922 - жнівень 2001).

Мацяш Ніна (20.09. 1943 - 18.12.2008).

Навуменка Іван Якаўлевіч (16.02.1925 - 17.12.2006), народны пісьменнік Беларусі, акадэмік, віцэ-прэзідэнт АН Беларусі.

Парахневіч Міхась (20.08.1934 - 2001).

Пісьмянкоў Алесь (25.02.1957 - 23.04.2004).

Прыходзька Пятро (25.02.1920 - 2006).

Пярловіч Самсон (1923 - 14.12.2001).

Слесарэнка Аляксей (07.03.1919 - 2005).

Сорын Алег (1961-11.03.2006).

Сыс Анатоль (26.10. 1959 - 04.05.2005).

Сяднёў Масей (01.09. 1913 - 04.02.2001).

Тарас Валянцін (09.02.1930 - 13.02.2009).

Тарасаў Кастусь (10.10.1940 -- 22.05.2010).

Татур Мікола (03.03. 1919 - 24.03.2001).

Трацякоў Мікалай (12.01.1947 - 18.01.2003).

Траяноўскі Алесь (30.09.1925 - 18.03.2005).

Тулупава Нэла (01.02. 1938 - 2001).

Шамякін Іван Пятро-віч (30.01.1921 - 14.10.2004), народны пісьменнік Беларусі, акадэмік АН Беларусі.

Шаблоўская Ірына (12.12.1939 - 2004).

Шэрман Карлас (25.07.1929 - 04.03.2005).

Ясень Міхаіл (18.08. 1924 - 2006).

Вучоныя

Антанюк Віталь Сцяпанавіч (10.10.1939 - 06.05.2002), прэзідэнт Акадэміі аграрных навук (з 1992 г.), біёляг, заоляг.

Анісовіч Генадзь Анатолевіч (25.08.1932-2003), вучоны ў галіне матэры-ялазнаўства, акадэмік.

Анічэнка Уладзімір Васільевіч (1924 - 2001), філолаг.

Аржахоўскі Ігар Вацлававіч (11.05.1933 - 29.04.2002), гісторык.

Ахрэм Апанас Андрэевіч (08.02.1914 - 05.03. 2010), біяхімік.

Бандарчык Васіль Кірылавіч (01.08.1920 - 16.02.2009), этнограф, аўтар кнігі "Гісторыя беларускай этнаграфіі ХІХ ст."

Барысаў Уладзімір Аляксандравіч (12.04.1940 - 16.11.2001), хімік, тэхнолаг, адзін з заснавальнікаў беларус-кай школы кансервацыі драў-ляных помнікаў архітэктуры.

Баханькоў Арцём Яўхімавіч (29.01.1924 - 12.08.2001), мовазнаўца.

Вячорка Рыгор Мікалаевіч (27.02.1934 - 04. 03.2007), заслужаны эканаміст Беларусі.

Ігнаценка Іларыён Мяфодзьевіч (28.12.1919 - 03.02.2002), гісторык, акадэ-мік.

Емяльянчык Уладзімір Пятровіч (09.05.1955-05.06.2003), гісторык.

Каваленка Віктар Антонавіч (21.07.1929 - 2001), акадэмік, філолаг.

Кавалёў Іван Аляк-сандравіч (1909 - 1998), гісторык.

Караткевіч Аляк-сандр Цімафеевіч (20.03. 1922 - 04.10.2005), гісторык.

Лемяшонак Уладзі-мір Іосіфавіч (14.10.1929-28.10.2006), гісторык.

Ліцвінка Васіль Змі-травіч (07.12.1941 - 12.07. 2007)., фалькларыст.

Лойка Павел Алега-віч (12.07.1958 -- 30.10.2010), кандыдат гістарычных навук.

Лядаховіч-Тамілін Рамаш Янавіч (08.10.1925 - 16.09.2001), кандыдат тэхналагічных навук, аўтар некаль-кіх беларускіх слоўнікаў па тэхнічных навуках.

Малажай Галіна Мікалаевіч (15.03.1938-14.05. 2005), мовазнаўца, аўтар слоўніка "Беларуская перыфраза", чл.-кар. Беларускай акадэміі адукацыі.

Міхнюк Уладзімір Мікалаевіч (27.09.1947 - 13.10.2004), гісторык.

Мельнікаў Барыс Сямёнавіч (30.04.1937 - травень 2003), інжынер, энцы-клапедыст.

Наркевіч Аркадзь Іосіфавіч (10.03.1929 - 2002), мовазнаўца.

Падлужны Аляксандр Іосіфавіч (16.08.1935-21.11.2005), мовазнаўца, акадэмік НАНБ.

Платонаў Расціслаў Пятровіч (15.04.1930 - 24. 02.2004), гісторык.

Побаль Леанід Давы-давіч (28.05.1924 - 27.01. 2004), гісторык, археолаг.

Протчанка Васіль Ульянавіч (07.04.1930 - 2002), філолаг, пэдагог.

Рабцэвіч Валянцін Навумавіч (26.11.1934 - 29.05.2008), нумізмат.

Рыч Вера (? - 23.12. 2009), культуролаг, грамадская дзеячка.

Сідор Сяргей Іванавіч (25.05.1937, в. Янаўшчы-на Зэльвенскага р-на - 17.07. 1998), географ.

Фядосік Анатоль Сямёнавіч (07.02.1925-06.02. 2005), фалькларыст.

Цішчанка Іван Кірылавіч (22.05.1930 - 24.02. 2001), фалькларыст.

Цярохін Станіслаў Фёдаравіч (04.10.1929 - 13.09.2009), этнограф.

Юхо Язэп (Іосіф) Аляксандравіч (19.03.1921-29.07.2004), юрыст, гісторык.

Яўневіч Міхась Станіслававіч (25.03.1922 - 10.01.2010), мовазнаўца, доктар філалагічных навук.

Дзеячы культуры

Багатыроў Анатоль (30.07.1913 - 19.09.2003), кампазітар, народны артыст Беларусі.

Бальчэўская Галіна (20.01.1945-17.05.2005), заслужаная артыстка Беларусі.

Баран Уладзімір Іванавіч (1908, в. Пілюкі Гарадзенскага р-на - 28.11.2006, Гародня), дырэктар сярэдняй школы № 1 г. Гародні, заслу-жаны настаўнік Беларусі.

Барышаў Гурый (30. 04.1928 - 2001), мастацтва-знаўца.

Баяровіч Мар'ян Ан-дрэевіч (01.01.1933, в. Альгецішкі Ашмянскага р-на - 18.08.2006), музыкант, паэт, фальклярыст, дырэктар Лід-скай музычнай вучэльні (1977-1992 гг.).

Белахвосьцік Валян-цін (06.09.1934 - 10.06.2003), актор, народны артыст Беларусі.

Браварская Зінаіда [18(31).08.1916 - 18.02.2005], народная артыстка Беларусі.

Буднік Уладзімір (28. 04.1949 - 07.08.2007), кампазітар.

Булька Юзаф (27.12. 1925 - 09.01.2010), ксёндз в. Мосар Глыбокага раёна.

Варашылаў Эдуард (1932-27.07.2005), тэлевядовец Беларускага тэлебачання (1961-1992 гг.).

Войцік Галіна (01.07. 1927 - 13.08.2007), віленская настаўніца, журналістка.

Гром Уладзімір Мікалаевіч (20.12.1951 - 10.12. 2008), кіраўнік ансамбля "Кру-піцкія музыкі", заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь.

Дабралюбаў Ігар Міхайлавіч (22.10.1933 - 20. 07.2010), кінарэжысёр кінастудыі "Беларусьфільм".

Давідовіч Лілія (25. 12.1936 - 25.04.2002), акторка, народная артыстка Беларусі.

Давыдзенка Леанід (09.05.1941 - 28.10.2002), скульптар.

Данілюк Святлана (25.03.1939 - 08.08.2003), акторка, народная артыстка СССР.

Драчоў Пятро (06.07. 1937-08.05.2005), мастак.

Дробаў Леанід (06.08. 1926 - 07.07.2002), мастацтвазнаўца, жывапісец.

Дзямешка Аляк-сандр (24.04.1947-2006), актор, заслужаны артыст Бе-ларусі.

Дубіна Аляксандр (1953 - 2003), старшыня Саюза кавалёў СНД, каваль з г. Глыбокае.

Ермаловіч Валянцін (17.03.1925 - 22.12.2004), ак-цёр, рэжысёр. Брат Міколы Ермаловіча.

Зямніцкі Юрась (1921 - 08.12.2002), кіраўнік беларускага хору "Сябрына" ў Вільні.

Каменская Антаніна (05.05.1917-2002), акторка, заслужаная артыстка Беларусі.

Кармунін Павел (28.01.1919 - 01.03.2002), актор, народны артыст Бела-русі.

Карзянкова Аляўці-на (25.03.1935 - сакавік 2002), балярына, народная артыстка Беларусі.

Клімава Аляксандра (01.10.1921-13.05.2005), на-родная артыстка Беларусі і СССР.

Крэнь Ірына (25.07. 1929 - 20.02.2005), журна-лістка.

Кудрэвіч Уладзімір (02.05.1927 - 15.02.2003), заслужаны артыст Беларусі.

Кулік Яўген (31.10. 1937 - 12.01.2002), мастак.

Ліпень Алесь (1926 -30.05.2006), скульптар, мастак.

Лебедзеў Віктар (13. 01.1932-2001), актор, народ-ны артыст Беларусі.

Лятун Уладзімір (20. 04.1935 - 19.05.2001), мастак.

Ляшкевіч Ганна Ці-мафееўна (1950-12.01. 2007), журналістка рэдакцыі "Комсомольская правда".

Марухін Юры (13.07. 1937 - 20.12.2001), кінарэ-жысёр.

Маслюк Валеры (30. 03.1953 - 26.08.2001), рэжы-сёр, драматург.

Мулявін Уладімір (12.01.1941 - 26.01.2003), артыст эстрады, кампазітар, народны артыст Беларусі.

Наўмовіч Міхась (03. 10.1922 - 04.03.2004), мастак, скульптар.

Пацук Міхась (1950 -2004), спявак, саліст ансам-бля "Свята".

Пташук Міхаіл (28. 01.1943 - 27.04.2002), кіна-рэжысёр, народны артыст Беларусі.

Пузіноўская Тамара (10.06.1953-кастрычнік 2006), акторка.

Пятроў Міхаіл (1937 -2005), актор, народны ар-тыст Беларусі.

Роўда Віктар (10.11. 1921, г. Смаргоні - 18.11. 2007, Менск), хоравы дыры-жор, народны артыст СССР і Беларусі).

Саўчанка Аркадзь (06.04.1936 - 2004), сьпявак, народны артыст СССР і Бела-русі.

Сідараў Юрый (08. 05.1927-2004), актор, народ-ны артыст Беларусі.

Смольскі Браніслаў (19.03.1909 - 2005), музыка-знаўца, заслужаны дзеяч мас-тацтва Беларусі.

Сташчанюк Віктар (1933-07.02.2007), мастак.

Стома Мікола (?- 2004), беларускі кампазітар, які жыў у Варшаве.

Тарасаў Віктар (29. 12.1934 - 10.02.2006), народ-ны артыст Беларусі.

Трацякоў Уладзімір (? - 24.07.2006), кіна- і тэле-рэжысёр.

Шматаў Віктар (09. 05.1936-21.09.2006), мастак, мастацтвазнаўца.

Ціхановіч Яўген (12(25).11.1911-05.07.2005), мастак, экслібрыст.

Цыхун Апанас (05.05. 1910 - 09.03.2005), педагог, краязнавец, заслужаны настаў-нік Беларусі, стваральнік у 1964 г. Мемарыяльнага музея Я.Ф. Карскага ў в. Лаша Гара-дзенскага раёна (дзейнічаў да 1997 г.).

Ясінскі Рычард (30. 06.1931, г. Баранавічы - 24. 04.2005), кінарэжысёр, сцэ-нарыст, журналіст.

Янчанка Алег (18.06. 1939 - 13.01.2002), арганіст, кампазітар, народны артыст Расіі.

Грамадскія, палітычныя і дзяржаўныя дзеячы

Айцец Максім (у све-це Крохв Б.Л., 1928 - 27.02. 2002), архіяпіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі, кіраўнік Магі-лёўскай праваслаўнай япархіі.

Банкевіч Генадзь Уладзіміравіч (15.05.1930 - 06.07.2007), старшыня Мен-скай абласной арганізацыі ТБМ, падпалкоўнік запасу.

Блінкоўскі Аркадзь Аляксандравіч (25.03.1921 - 12.11.2007), галоўны інжынер Беларускай гідра- геалагічнай экспедыцыі, рэдактар "Барана-віцкага слова" (1991-1994 гг.), публіцыст, актывіст БНФ, БСДГ, ТБМ.

Булахаў Дзмітрый (1959-08.09.2006), вядомы юрыст, дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.

Ваніцкі Арсен Міка-лаевіч (30.06.1934-2001), намесьнік міністра культуры (1969-2001), заслужаны ра-ботнік культуры Беларусі.

Гермянчук Ігар Іва-навіч (31.12.1960 - 29.04. 2002), былы рэдактар газеты "Свабода" і часопіса "Кур'ер".

Гіль Юры (1942, в. Вашунова Докшыцкага р-на - 24.10.2009, г. Вільня), стар-шыня Таварыства беларускай мовы Віленскага краю.

Дубко Аляксандр Іосіфавіч (14.01.1938, в. Ілава Шумілінскага р-на - 04.02. 2001, Гродна), старшыня Га-радзенскага абласнога Савета дэпутатаў (1991-1993 гг.), старшыня Гродзенскага аблас-нога выканкаму (1994-2001 гг.)

Задаля Валер Сцяпа-навіч (псеўданім Лабовіч Антон, 1952 - 11.04.2007), гарадзенскі журналіст.

Кармілкін Уладзімер Паўлавіч (15.02.1934-16.07. 2002), актывіст БНФ, фато-граф, афіцэр запасу.

Кажан Віталь (09.10. 1916 - 17.01.2004), галоўны скарбнік Рады БНР (1949-2004 гг.).

Кажаневіч Хведар (14.02.1925 - 27.02.2007), сябра Рады БНР з Вяліка-брытаніі

Карчміт Міхаіл Аля-ксандравіч (01.02.1949 - 2004), старшыня праўленьня СВК "Агракамбінат "Сноў", член Савета Рэспублікі Нацыя-нальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Каралёў Алесь (27.01. 1948-13.05.2005), настаўнік гісторыі, аўтар кнігі "Жодзін-ская хроніка", актывіст БСДГ.

Канапацкі Ібрагім Барысавіч (28.02.1949-09. 09.2005), татарскі і беларускі грамадзкі дзеяч, галоўны рэ-дактар часопіса "Байрам".

Каханоўская (дзявочае Шабуня) Яніна (26.11. 1909, Менск - 16.07.2005, Нью-Ёрк), актывістка Згурта-вання беларусаў у Нью-Ёрку, бабуля Багдана Андрусішына ("Данчыка").

Крушынскі Аляксей Сцяпанавіч (09.11.1911 - 30.05.2006), першы рэдактар "Настаўніцкай газеты".

Кузьмін Аляксандар Трыфанавіч (24.07.1918 - 01.05.2003), сакратар ЦК КПБ (1971-1986 гг.).

Лаўрыновіч Міхаіл Фёдаравіч (1929, Бабруйскі р-н - 09.09.2008), генеральны дырэктар Менскага аўтамаль-нага завода, лаўрэат Дзяржаў-ных прэмій СССР і БССР, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР і БССР, кавалер многіх ордэнаў.

Лугін Яўген Міхай-лавіч (23.02.1935-16.10. 2006), старшыня ЦК Беларус-кай сялянскай партыі, падпал-коўнік запасу.

Мацюкевіч Марыя Сцяпанаўна (1950 - 07.01. 2003), кіраўнік Салігорскай гарадской арганізацыі ТБМ, актывіст БСДГ.

Міхальчук Аляк-сандр Сяргеевіч (1955 - 11.06.2009), вядомы журна-ліст, перакладчык, рэдактар "Белорусской деловой га-зеты".

Несцяровіч Алесь Фёдаравіч (03.09.1936 - 23.10.2009), афіцэр запасу, актывіст БНФ і ТБМ.

Нятылькін Анатоль Іванавіч (06.04.1941 - 27.01. 2002), старшыня Партыі спра-вядлівасці і працы.

Палякоў Іван Яўцеевіч (25.11.1914 - 18.02.2004), старшыня Прэзыдыюма Вяр-хоўнага Савета БССР (1977-1985 гг.).

Плешчанка Уладзімір (1948-2006), старшыня Віцебскай абласной арганіза-цыі КХП-БНФ.

Рагуля Барыс (1919 - 22.04.2005), намеснік стар-шыні Рады БНР, аўтар кнігі ўспамінаў "Беларускае студэн-цва на чужыне".

Рогач Анатоль Ва-лянцінавіч (01.06.1947, в. Каралеўцы Вілейскага р-на - 03.03.2010), вядомы края-знаўца, майстар спорту па шашках.

Рулінскі Мікалай Максімавіч (1923 - 23.10. 2002), кіраўнік Троцкай су-полкі беларусаў у Літве.

Сажыч Язэп (05.09. 1917, в. Гарадэчна на Нава-градчыне - 19.11.2007, Дэ-тройт), старшыня Рады БНР.

Севасцьянчык Людміла Аляксандраўна (1933 - 2004), былы дырэктар выда-вецтва "Народная асвета".

Сеўрук Уладзімір Мікалаевіч (1932-2005), партыйны і грамадскі дзеяч.

Супрун Васіль (10.03. 1926, в. Глоўсевічы Слонім-скага р-на - 31.04.2007), арганізатар падпольнай арга-нізацыі "Чайка", сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Тарасевіч Георгі Станіслававіч (17.07.1937 - 21.03.2003), палітычны і дзяр-жаўны дзеяч, дыпламат.

Усцілоўскі Георгій Іванавіч (15.04.1915-02.01. 2005), старшыня гісторыка-краязнаўчага праваабарон-чага, дабрачыннага таварыства "Саснагорскі мемарыял".

Чарняўскі Ўладзіслаў (1916 - 22.12.2001), пробашч Вішнеўскага касцёла Валожынскага раёна, які ўвесь час вёў набажэнства на беларускай мове.

Шышэя Кастусь (17. 09.1922 - снежань 2004), дзеяч беларускага нацыяна-льнага руху ў Вільні.

Язерскі Сяргей Андрэевіч (1936 - 18.06.2010), урач, выкладчык, сябар БНФ "Адраджэньне", сябар ТБМ.

Кожны з пералічаных тут людзей заслугоўвае пэўнага ўшанавання. Усе яны клапаціліся аб Беларусі і пакінулі след на нашай зямлі. Некаторыя з іх пахаваны на Ўсходніх могілках у Менску, іншыя - у іншых месцах. А ці належным чынам мы ўвекавечылі іх памяць?!

Некалькі гадоў на могілках вядомых на Беларусі дзеячаў культуры Рыгора Шырмы, Барыса Сачанкі і Георгія Заборскага не было помнікаў. Няўжо яны перад Бацькаўшчынай не зарабілі сабе на помнік?!

Віктар Каліноўскі (брат Кастуся Каліноўскага) пахаваны на могілках у Свіслачы Гарадзенскай вобласці. У Свіслачы ўстаноўлены помнікі кіраўнікам паўстання 1863-1864 гг. Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту. На жаль, такіх помнікаў у нас адзінкі.

Многія народы свету маюць свае нацыянальныя някропалі. Някропалі ў Расеі - гэта Неўская лаўра ў СанктПецярбургу і Красная плошча каля Крамлёўскай сцяны ў Маскве, у Польшчы - Вавельскі замак каля Кракава. У нейкім сэнсе можна і беларусам гаварыць пра свой нацыянальны някропаль. Некаторыя вялікія літоўскія князі пахаваны ў Вільні, а тыя, што былі адначасна і каралямі польскімі спачываюць у Кракаве. Там, у Вавельскім замку знайшлі вечны прытулак і іншыя нашыя славутыя землякі - Ягайла, Станіслаў Панятоўскі, Тадэвуш Касцюшка і Адам Міцкевіч. А Вітаўт Вялікі, Кастусь Каліноўскі спяць вечным сном у Вільні. Максім Багдановіч да гэтага часу спачывае на гарадскіх могілках у Ялце. Славутыя пісьменнікі, паводле іх запаветаў, пахаваны на вясковых могілках на малой радзіме, каля сваіх мацярок: Алесь Адамовіч - у Глушы Бабруйскага раёна, а Максім Танк - у Пількаўшчыне Мядзельскага раёна. На Краснай плошчы ў Маскве пахавана некалькі нашых славутых землякоў: член УЦВ Міхаіл Сільвестравіч МіхайлаўІваноў (сапраўднае Семянюк), старшыня ВЧК Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі, чырвоны генерал Антон Уладзіміравіч Станкевіч і старшыня Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета СССР Андрэй Андрэевіч Грамыка.

У Менску ёсць некалькі могільнікаў, дзе знайшлі спачын славутыя сыны і дочкі беларускага народа. На Вайсковых могілках пахаваны класікі беларускай літаратуры Янка Купала, Якуб Колас, Кузьма Чорны і інш. Няма сумнення, што шмат дзеячаў беларускай навукі і культуры былі расстраляныя ў 1937-1941 гг. у Курапатах. Да гэтага часу кіраўніцтва дзяржавы не паклапацілася, каб зрабіць тут мемарыял, хоць пастанова беларускага ўраду аб будаўніцтве помніка была прынята яшчэ 18 студзеня 1989 г. Шмат дзеячаў культуры пахаваны на Кальварыйскіх могілках, напрыклад, святар Ян Матусевіч. Некалькі дзесяткаў апошніх гадоў вядзецца пахаванне дзеячаў культуры, дзяржаўных дзеячаў і ваеначальнікаў на Ўсходніх могілках. Тут знайшлі вечны спачын Рыгор Шырма і Стафанія Станюта, Пятрусь Броўка і Васіль Быкаў, Сяргей Прытыцкі і Пётр Машэраў ды іншыя. На мой погляд, Усходнія могілкі, Вайсковыя могілкі ды Курапаты могуць пры належным добраўпарадкаванні стаць часткамі Беларускага нацыянальнага някропаля, куды можна зайсці, нізка пакланіцца праху славутых людзей нашай Бацькаўшчыны ды пакласці на іх магілы кветкі. Яны не шкадавалі сябе дзеля Радзімы. Мо таму яны і рана ад нас пайшлі, пакінуўшы нам сваю спадчыну і свае клопаты.

5 кастрычніка 2010 г. Сымон Барыс.


Светлай памяці Ганны Уланавай

Некалькі год таму назад пайшла з гэтага жыцця Ганна Уланава (прычына: ныркавая недастатковасць пасля Чарнобыля). Пражыла яна ўсяго толькі 19 гадоў. Але з самага маленства жыла беларушчынай (выдатніца ў вучобе, за актыўныя праявы беларускасці ўжо ў школе мела спагнанні); паэзіяй (пераважна духоўнай); літаратуразнаўствам; тэатральным мастацтвам. Пасля яе засталіся прафесійнага ўзроўню вершы. Ёй зроблены арыгінальны на высокім навуковым узроўні параўнаўчы аналіз патрыятычных дамінант паэм Якуба Коласа "Новая зямля" і Адама Міцкевіча "Пан Тадэвуш". Работа гэтая атрымала самую высокую ацэнку на конкурсе творчых работ сярод вучняў сталічных школ. Ганна свабодна валодала беларускай, польскай, рускай, італьянскай і англійскай мовамі. Збіралася стаць артысткай (была вельмі прыгожая, як знешне, так і ўнутрана). Але, скончыўшы школу (ужо смяротна хворая), паступіла, пераадолеўшы вялікі конкурс, у адну з вышэйшых навучальных устаноў у Польшчы на багаслоўскі факультэт. Яна была шчырай верніцай. Праўда, вучыцца там ёй перашкодзіла заўчасная смерць.

Хай колькі маіх слоў будуць унёскам у вянок памяці юнага нацыянальнага генія і хоць нейкім момантам суцяшэння і падзякі для сэрцаў яе бацькоў - Таццяны Іванаўны (школьнай настаўніцы) і Канстанціна Іванавіча (былога вайскоўца) Уланавых за такое дзіця - вялікую грамадзянку Беларусі.


" Тых , з кім дзеліцца неба сакрэтам ,

забірае зямля маладымі ".

" Улюбёнцы Багоў паміраюць юнымі ".

(З афарызмаў Старажытнай Грэцыі).

. . .

Гэта смерць

на самым пачатку

Сэрца людское, зямное

Пранізвае аж да неба.

. . .

І робіцца сэрца

прыёмнікам болю

Адначасова

І ад зямлі, і ад неба.

. . .

Да зямлі апошняе слова

І небу маўленне першае -

Быў позірк яе прадсмяротны.

. . .

Балюча...

Нясцерпна балюча...

Няма цябе дома!

А можа, не дома мы?

. . .

Шчымлівы боль

Ад страты юных -

Для нас да Творцы

крок шчымлівы.

. . .

Перад гэтай магілай

Ніжэй, чым сама магіла,

Схіляю я галаву.

. . .

Была яна целам -

Зямное дзіця.

А душою і розумам -

небажыхарка.

. . .

Яе адсутнасць на зямлі

Прысутнасць неба

Ў нашых душах хай абудзіць.

. . .

Твар заўсёды

шукае люстэрка,

А душа ўглядаецца

У неба.

. . .

Душу ўзнёслую

Ад шэрага зямлі палону

Заўчасная, здараецца,

ратуе смерць.

. . .

Так, гэта магіла -

Старонка суму

і светлай надзеі

Ў вечнай кнізе быцця.

. . .

Зямля магілы гэтай

Найбольш напружана

Ў кірунку неба.

. . .

Дзе юны талент пахаваны,

Там да зямлі нябёсы -

Упрытык.

. . .

У гэтай магіле

Ёсць жменька зямлі.

Жменька зямлі і ад Творцы.

. . .

Гэта не проста магіла,

Гэта - і прыпавесць,

Як трэба з Радзімай

у сэрцы жыць.

. . .

І калі ёсць каму

Ў небе Радзіму любіць,

Ніколі яна на зямлі не загіне.

. . .

Магіла патрыёта - акоп

Для душ жывых

У краі родным, занядбаным.

. . .

Магілы юных патрыётаў...

З глыбінь Сусвету

Яны няйнакш,

як зоркамі, глядзяцца.

. . .

Мо і таму жыве яшчэ

Айчына,

Што па-за межамі зямлі

Яе ўспамінае патрыёт.

. . .

Трэ думаць, што

І магіле гэтай беларускай

Ёсць адпаведнік

па-за межамі Зямлі.

. . .

Прыгажосцю, Радзімай,

Свабодай

Талент юны жыве,

Ну а неба - перад усім.

. . .

Смерць юных,

асабліва талентаў,

Працуе на азадачванне

Дарослых.

. . .

Як зорка ў небе,

Так вобраз яе на помніку

Абнадзейвае ў горы нас.

. . .

Хворым на гэты свет,

І смерць ад неба светлая

Ірве нам сэрца на кавалкі.

. . .

Для душ закаркаваных -

Закаркаваны і магілы...

А тут для неба ўсё адкрыта.

. . .

І па юных

не трэба залішне плакаць,

Бо размокне, размыецца

Таемная сувязь між вамі.

. . .

Зямля ў Сусвеце -

Толькі кропка...

Калі ў канцы, калі ў пачатку...

. . .

Калі душы даткнецца Дух,

Тады і пасля смерці

Чалавек - жывы.

. . .

Звычайна паміраюць

усе звычайна,

А юных Творца

Ў памочнікі сабе бярэ.

. . .

Што ідзе са слязьмі ў зямлю,

Абуджаецца з радасцю

Ў небе.

. . .

Зямлі турма

З усіх бакоў

Абкружана святліцай неба.

. . .

Магілы праецыруюцца

ў неба

І проста быць магіламі

Перастаюць.

. . .

Душа, нетутэйшым

жыццём закранутая,

Болей дбае аб вечным

І аб Сусвеце.

. . .

Багаты інтэлект.

Вялікая душа

Пасля зямлі

Шчэ болей

нераздзельны з Творцам.

. . .

Як не маўчаць у небе зоркі,

Так не маўчаць

магілы на зямлі...

Умейце толькі слухаць.

. . .

Надмагільныя помнікі

Як правіла вышчарбляюцца;

А памяць аб геніях юных -

ніколі.

. . .

Неба ў хованкі не гуляе...

Углядайцеся ў яго -

Адшукаеце там сваіх.

. . .

Калі нашы душы

Будуць глохнуць

ля гэтых магіл,

Нялёгка зямлі нашай будзе.

. . .

Каб болей абуджаліся

для нас нябёсы,

Дачасна ў іх сыходзяць

Маладыя.

. . .

Мо, чым раней адсюль

сыходзіць чалавек,

Тым і раней сваю памылку

Выпраўляе Творца.

. . .

Праз смерць і блізкіх,

і далёкіх

І асабліва юных і прыгожых

Нас Творца больш

прывязвае да неба.

. . .

Кожны позірк у неба -

То светлы ўспамін

Пра дараванне юнае,

што рана нас пакінула.

. . .

Ад смерці юных дараванняў

Так многа ў маёй душы

Небатачывых ран.

Яўген Гучок.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX