№ 45 (988) 10 ЛІСТАПАДА 2010 г.
220 гадоў з дня нараджэння Караля Падчашынскага
ПАДЧАШЫНСКІ Караль (7 лістапада 1790 - 7 красавіка 1860) - беларускі, польскі і летувіскі архітэктар класіцызму. Караль Падчашынскі нарадзіўся ў сям'і прыдворнага будаўніка Радзівілаў Яна Падчашынскага у вёсцы Жырмуны непадалёк ад Ліды. Вучыўся ў Берасцейскай базыльянскай школе і ў Крамянецкім ліцэі, у Віленскім універсітэце, затым у Пецярбурскай Акадэміі мастацтваў. У 1816 стажыраваўся ў Італіі, Францыі. У Парыжы вучыўся ў вядомага архітэктара Жана-Нікаля-Луі Дзюрана. У 1819-1831 узначальваў кафедру архітэктуры Віленскага універсітэта, у 1838-1853 жыў у маёнтку пад Нясвіжам, пазней - у Вільні і ў Варшаве. Па яго праектах пабудаваныя між іншымі палацы ў Жылічах, Яшунах, школы ў Бабруйску, Мазыры, гімназіі ў Слуцку і Свіслачы. Аўтар падручніка "Пачаткі архітэктуры для акадэмічнай моладзі" (у 3 т., 1828-1857).
90 гадоў з дня нараджэння Андрэя Макаёнка
Драматург. Сябар СП Беларусі з 1949г. Народны пісьменнік Беларусі (1977). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа (1974, за трагікамедыю "Трыбунал" і камедыю - рэпартаж "Таблетку пад язык"), Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1962, за камедыю "Лявоніха на арбіце").
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага сцяга, Кастрычніцкай рэвалюцыі, "Знак пашаны", медалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Украіны і Малдовы. Імем А. Макаёнка названы вуліцы ў Гомелі і Менску, на радзіме, у Журавічах устаноўлены помнік (1982).
Нарадзіўся Андрэй Ягоравіч Макаёнак 12 лістапада 1920 года ў вёсцы Борхаў Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Яго дзяцінства было такое ж, як і ў іншых сялянскіх дзяцей таго часу. Бацька быў арганізатарам мясцовага калгаса, вялікім актывістам, ён не даваў сваім старэйшым сынам Андрэю і Івану, нягледзячы на іх дзіцячы ўзрост, адседжвацца дома. Адпраўляў падлеткаў пасвіць свіней.
Сярэднюю адукацыю Макаёнак атрымаў у Журавіцкай школе. Тут раскрыўся яшчэ адзін бок яго адоранай натуры - артыстычныя здольнасці. Юнак з задавальненнем і пэўным акцёрскім майстэрствам дэкламаваў на шко-льнай сцэне гумарыстычныя вершы, папулярныя ў той час байкі К. Крапівы, імправізаваў у шматлікіх сцэнках. Пасля школы ён нават зрабіў спробу паступіць у Маскоўскі інстытут кінематаграфіі, але не прайшоў выпрабаванне.
Быў палітруком роты, пазнаў усе цяжкасці вайсковага жыцця. Частыя ваенныя паходы з поўнай выкладкай, бяссонныя ночы падчас баявых трывог гартавалі характар і волю маладога байца, якія спатрэбіліся потым, каб выстаяць у неймаверна цяжкіх франтавых умовах Вялікай Айчыннай вайны. У 1942 годзе Макаёнку давялося ўдзельнічаць у гераічным Крымскім дэсанце. Тады ён быў вельмі цяжка паранены і амаль год знаходзіўся ў шпіталі.
На камсамольскіх і партыйных пасадах Андрэй Макаёнак працаваў да канца 40-х гадоў.
Пасля заканчэння партыйнай школы А. Макаёнак працаваў загадчыкам аддзела прозы часопіса "Вожык". Пачалася яго актыўная літаратурная творчасць.У сярэдзіне 60-х гадоў пісьменнік быў прызначаны на пасаду галоўнага рэдактара часопіса "Неман". Тут ён многа зрабіў, каб падняць мастацка-ідэйны ўзровень выдання, павысіць яго папулярнасць сярод чытачоў. Тут ён адпрацаваў 12 гадоў і выйшаў на пенсію.
Да 600-годдзя Грунвальда
3 лістапада ў Палацы мастацтва ў Менску адкрылася выстава "Грунвальд", прысвечаная 600годдзю гістарычнай бітвы. Свае творы жывапісу, графікі, скульптуры на ўсеагульны агляд выставілі больш за 100 мастакоў розных пакаленняў. Акрамя таго, на выставе было прадэманстравана сумеснае палатно беларускіх, літоўскіх і польскіх ліцэістаў памерам 3,5 х 7 метраў, якое было напісана падчас пленэру ў Польшчы па карціне вядомага мастака Яна Матэйкі "Грунвальдская бітва" (1878).
На ўваходзе гасцей сустракалі збройныя рыцары, якія пасля інсцэніравалі бітву. Каб зрабіць адпаведную атмасферу арганізатары запрасілі гурт сярэднявечнай музыкі Testamentum Terrae і сярэднявечных танцораў. А доктар гістарычных навук Юры Бохан зрабіў экскурс у гісторыю.
Мерапрыемства наведалі ў асноўным людзі звязаныя з мастацтвам, гісторыяй, культурай. Было шмат вядомых асобаў. Мастацтвазнаўца Таццяна Гранская высока ацаніла мастацкі ўзровень і значэнне выставы.
Але вельмі важна тое, што акрамя мэтраў беларускага мастацтва, якія ўзялі ўдзел у ёй, вельмі шмат моладзі ўдзельнічае. Тут ёсць нават міжнародны праект, у якім бралі ўдзел мастацкія навучальныя установы Літвы, Польшчы і Беларусі. І таму выстава жывая, яна насычаная эмоцыямі, высокім тонусам асэнсавання гісторыі і вялікім густам.
Наведаў мерапрыемства і міністр культуры Павел Латушка:
Гэтая гадавіна 600годдзя з дня перамогі пад Грунвальдам з'яўляецца вельмі важнай датай у гісторыі Еўропы. Але гэтая дата важная і для гісторыі нашай краіны, бо менавіта дзякуючы шмат у чым беларусам, беларускім харугвам нам удалося перамагчы Тэўтонскую навалу, якая ішла на нашы землі, і захаваць нашу незалежнасць, нашу свабоду. Гэта таксама можна перавесці на сённяшні дзень нашай гісторыі, калі мы аднавілі сваю незалежнасць, калі мы падкрэсліваем, што нам важна развіваць сваю незалежную краіну. Я думаю, што падобныя праекты накіраваны перадусім на гэта.
Наведаць выставу можна да 21 лістапада.
Паводле "Еўрарадыё"
Каляндар "Родны край"
Выдадзены каляндар "Родны край" на 2011 год. Каляндар выйшаў у выдавецтве "Беларусь" накладам 9000 асобнікаў. Летась наклад календара складаў 13000 асобнікаў. Сёлета адбылоя змяншэнне быццам бы з-за таго, што не ўсе календары былі распрададзеныя. А як яны могуць быць распрададзеныя? Сёлета каляндар з'явіўся ў продажы своечасова, але дзе яго можна купіць? Да прыкладу, у Лідзе ўсе календары раскуплены яшчэ тры тыдні таму назад. Паўторныя заяўкі да гэтага часу не задаволены. Падобная сітуацыя і ў іншых рэгіёнах. А дзе ж тады ўвесь наклад, які ўпарта не раскупляецца? А наклад, відаць, зноў тысячамі звалены ў некалькіх менскіх крамах, і хоць трава не расці. Калі гэ-та не так, то хай выдавецтва абвергне здагадку па-стаўкамі ка-лендара ў рэ-гіёны.
Наш кар.
Рэцэнзія на кнігу Т.Р. Рамзы "Беларуская мова? З задавальненнем!"
Сёння шмат выходзіць літаратуры, якая прызначана для вывучэння беларускай мовы. Гэта і шматлікія дапаможнікі для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэставання, і ўзоры для напісання сачыненняў па беларускай літаратуры, і падручнікі для сістэматызацыі і падагульнення ведаў. А калі дадаць яшчэ новыя слоўнікі, выдадзеныя ў сувязі з прыняццем і ўступленнем у сілу Закона аб зменах у правапісе, атрымаецца даволі вялікая колькасць. Таму любая новая кніга мае верагоднасць згубіцца ў гэтым моры беларускамоўнай навучальнай літаратуры. Але ўзяўшы ў рукі гэтае новае выданне, разумееш: такая кніга будзе перавыдадзена неаднаразова. Гаворка ідзе пра дапаможнік "Беларуская мова? З задавальненнем!", які сёлета выйшаў з друку ў сталічным выдавецтве "Вышэйшая школа". Яго аўтар - выкладчыца філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта, кандыдат філалагічных навук Таццяна Рамза, вядомая ў навуковым асяродку даследчыца. Дапаможнік прызначаны ў першую чаргу для замежных навучэнцаў. У структуры падручніка выдзяляюцца два курсы: уводнафанетычны і асноўны вучэбны, якія ў сваю чаргу падзелены на заняткі. Кожны занятак утрымлівае шэраг практыкаванняў, у якіх акцэнтуецца ўвага на вымаўленні, лексіцы, граматыцы, сінтаксісе. Дадаткова для чытання прапануюцца розныя тыпы мастацкіх тэкстаў. Тэксты падабраны з вялікім майстэрствам. Іх тэматычная разнастайнасць дазваляе чытачу скласці ўяўленне пра нашу краіну, звычаі і побыт беларусаў. Адсутнасць пры тэкстах сістэмы практыкаванняў абуджае свабоду творчасці выкладчыка і спрыяе развіццю крэатыўных падыходаў у навучанні.
Важным з'яўляецца той факт, што практычна ўсе словы ў падручніку суправаджаюцца націскам, што безумоўна спрыяе трываламу, правільнаму засваенню лексікі.
Асноўны вучэбны курс вытрыманы з улікам шэрагу метадычных прынцыпаў: сітуацыйнатэматычная падача матэрыялу, канцэнтрычнае размяшчэнне матэрыялу (вяртанне да пройдзенага падчас наступных заняткаў), функцыянальны падыход у яго адборы і падачы (марфалогія і сінтаксіс у табліцах), рацыянальны ўлік роднай мовы навучэнцаў (спецыфіка дзеяслоўнага кіравання, лексічная і граматычная спалучальнасць, арыентаваныя найперш на нямецкамоўных студэнтаў), краіназнаўчы аспект прапанаванага для навучання матэрыялу. Увесь курс ахоплівае каля 120 вучэбных гадзін і можа выкарыстоўвацца не толькі тымі, хто хоча пачаць вывучэнне мовы, але і тымі, хто ў некаторай ступені ёю валодае. Арганічным дапаўненнем дапаможніка з'яўляецца электронны дадатак, на якім змешчаны не толькі фанетычны матэрыял, але і шэраг дыялогаў і тэкстаў, з дапамогай якіх можна самастойна праверыць сваё вымаўленне.
Застаецца дадаць, што знешняе афармленне кнігі сугучна яе ўнутранаму напаўненню: усмешлівае аблічча чалавечка ў выглядзе зямнога шара з саламяным капелюшом набакір у блакітным небе сімвалізуе сталую прысутнасць беларусаў у свеце.
З'яўленне дадзенага дапаможніка - не выпадковае. Гэтаму папярэднічала вялікая практычная дзейнасць выкладчыцы: Таццяна Расціславаўна Рамза не адзін год выкладае беларускую мову замежным студэнтам на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. І, па яе словах, менавіта захопленасць і апантанасць у вывучэнні беларускай мовы, якую выявілі студэнты, што прыехалі да нас з розных краін, паспрыялі стварэнню гэтай кнігі. Несумненна, кожны, хто будзе карыстацца падручнікам, атрымае задавальненне. А значыць, мэта, заяўленая ў загалоўку - "Беларуская мова? З задавальненнем!" - будзе дасягнута.
А.М. Анісім , навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Святкаванне 100-годдзя Ларысы Геніюш у Акадэміі Навук
У бібліятэцы Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі адбылася імпрэза ў рамах святкавання 100-годдзя беларускай паэткі Ларысы Геніюш, што цягам усяго году шэрагам мерапрыемстваў і падзей святкуецца па ўсёй Беларусі.
У вечарыне ўзялі ўдзел шматлікія дзеячы беларускай літаратуры, культуры і навукі. Імпрэза аказалася адной з нешматлікіх падзеяў, праведзеных у дзяржаўнай установе.
- Мы пабачылі тое, што павінна было быць, - кажа старшыня аргкамітэту па святкаванні юбілею паэткі, Міхась Скобла, - так мусіла адбыцца і ў Ваўкавыску, і ў Зэльве, і ва ўсіх іншых мясцінах, дзе адбываліся Геніюшаўскія імпрэзы, якім хтосьці і чамусьці чыніў нейкую перашкоду. Але мы бачым, як паводзіць сябе сталіца - тут годна ўшанавалі Ларысу Геніюш, ушанавалі ў Акадэміі Навук, у адпаведнай урачыстай атмасферы. Можна толькі быць удзячным за гэта кіраўніцтву бібліятэкі Акадэміі Навук, бо з іх боку было самае сапраўдные спрыянне.
У рамах іпрэзы былі прэзентаваны аўдыё- і кніжныя выданні, якія з'явіліся на свет менавіта ў год святкавання 100-годдзя Ларысы Геніюш, а таксама адкрытая выстава, дзе публіцы паказаныя рукапісы Ларысы Геніюш, яе лісты, дакументы, фотаздымкі і інш.
Святкаванне ж 100-гадовага юбілею Ларысы Геніюш працягваецца. Як адзначылі арганізатары імпрэзы, у плане прэзентацый, прысвечаных лёсу і творчасці паэткі яшчэ шмат нявыкананых пунктаў. Найбліжэйшая падзея, прысвечаная Ларысе Геніюш, адбудзецца ў Гародні ў сярэдзіне лістапада.
Радыё Рацыя.
Мовазнаўчы досвед
Маркаваны, маркіраваны. "Белпошта" выпусціла маркаваны мастацкі канверт да 150-годдзя з дня на-раджэння графа Чапскага. На адваротным баку чытаем "Граф Караль фон Гутэн Чапскі (15.08.1860, Станькава - 30.01.1904. Франкфурт-на-Майне) - дзяржаўны і грамадскі дзеяч Беларусі, мецэнат. У 1890-1901 гг. Быў гарадскім галавой Мінска". (Наша слова. №36. 8 верасня 2010. С. 3)
Маркаваны канверт - г.зн. канверт з маркаю. Утварэнне: марка > марк-аваць > маркаваны. Усё тут выразнае і зразумелае. Дзеяслоў марка-ваць утвораны паводле бела-рускай мадэлі "назоўнік + суфікс -ава-(ць) ". Як і ман-таж-аваць, прэзент-аваць, бальзам-аваць .
Але ж у слоўніках бачым: "Маркіраваць - 'паста-віць (ставіць) маркі' ('гандлёвы знак на вырабах')'. Хоць на той жа старонцы "Тлумачальнага слоўніка беларускай літара-турнай мовы" (1996 год і яго пазнейшыя перавыданні) сваё ўтварэнне: "Мармураваць, зак. і незак., што (спец.) Распісаць (-пісваць), апрацаваць (-оў-ваць) пад мармур" (с. 334).
У перакладных слоўні-ках, выдадзеных у незалежнай дзяржаве - Рэспубліцы Бела-русь, усё яшчэ пануе былы ўсесаюзны стандарт: "Марки-ровать (ставить клеймо) маркіраваць («Русско-бело-русский словарь». Минск, 1993. Т. 2. С. 28-29). Тое ж і ў перавыданні 2005 года.
Вакацыі, канікулы . "Пасля некалькіх месяцаў ва-кацый - наперадзе школа! Сустрэча з сябрамі і самы леп-шы букет - любімаму настаўніку" (Маладосць. 2010. № 8. С. 3). Слоўнікі фіксуюць першае слова як застарэлае, а актыўнай лексемай - канікулы . Але ж знаная пісьменніца Раіса Баравікова (галоўны рэдактар маладзёвага часопіса), як ба-чым, выкарыстоўвае менавіта гэтае слова. У рубрыцы "Старонка галоўнага рэдактара" ў тэксце "Выхаванне душы, альбо Настаўнік роднай літа-ратуры" чытаем: "Як ні дзіўна, але тое ўзнёслае хваляванне не сцёр час... Наш беларускі мен-талітэт... наш светапогляд - гэта той стрыжань у кож-ным з нас, які мацуецца ўсім тым, што генетычна мы атрымалі ў спадчыну ад дзядоў-прадзедаў" . Нацыянальныя акадэмічныя слоўнікі за-сведчылі як норму гэтае слова. Так, у даведніку "Русско-белорусский словарь" (М., 1953, с. 48) пад рэдакцыяй Я. Коласа, К. Крапівы, П. Глебкі яно падаецца як стылёва нейт-ральнае, і вытворны прыметнік ад яго - вакацыйны (паходзіць слова вакацыі ад лац. vacation 'вольна') . Вакацыі - гэта 'воль-ныя ад заняткаў дні ў вучняў, студэнтаў'.
Слова актыўна выка-рыстоўваецца ў творах кла-сікаў беларускай літаратуры. У Якуба Коласа чытаем: "За-горская сямігодка была рас-пушчана на два тыдні зімовых вакацый".
Наш сучасны нацыяна-льны друк таксама карыстаецца гэтым словам як нарма-тыўным. Вось яшчэ прыклад: "Летнія вакацыі... Мама пае-хала некуды, а я засталася з бабуляю" (Тамсама, с. 23. Людміла Рублеўская).
Гатунак, сорт . "Селе-кцыянер задумаў гэты гатунак вельмі смачным - духмяным, сакавітым, з лёгкай кіс-лінкай, ад якой прыемна зво-дзіць сківіцы, і рот умомант напаўняюцца слінаю". (Маладосць. 2010. №8. С. 6) . Слоўнікі падаюць абодва словы. І прыметнікі ад іх: гатункавы, сар-тавы . Але ўсе іншыя вытвор-ныя ад сорт ужо не маюць у перакладных слоўніках бела-рускіх адпаведнікаў з асноваю гатунак- .
У савецкі час адмет-нае слова гатунак фактычна ў афіцыйным друку амаль не выкарыстоўвалася. І ў "Бела-рускай савецкай энцыклапе-дыі" запанавала сорт . Рэцэнзенты "Энцыклапедыі" няўхва-льна адзначылі гэты факт. У суверэннай краіне "Рэспубліка Беларусь" актыўна ўжываецца сваё, адмысловае слова гатунак .
Павел Сцяцко
Клопат пра беларускую школу
Цікавыя звесткі пра даўнейшае жыццё ў Заслаўі давалі газеты "Наша ніва", "Беларусь", часопісы "Воен-ный мир" (Масква), "Вольны сцяг", "Беларускі гістарычны часопіс" і іншыя. Пра першую спробу адчыніць у Заслаўі беларускую школу сведчыць публікацыя настаўніка С. - "Свету, свету, свету!" у газеце "Беларусь" ад 5 лістапада 1919 года.
У ёй паведамляецца, што ў мястэчку Заслаўе "існа-вала калісь царкоўна-настаўніцкая школа" , якая змяшча-лася ў Сінодскім будынку і Сінодам утрымлівалася. Пасля гэтыя будынкі сталі належаць да земства, "якое заснавала там 4-х класную вышэйшую пачатковую школу з расійскай выкладовай мовай для тых вучняў 30 элементарных школ Заслаўскай гміны, у якіх навука тэж адбывалася па-расійску. (У кожнай з тых школ у сярэднім было летась па 50 вуч-няў)".
Для таго, каб спыніць русіфікацыю "здольнейшых да навукі дзяцей" , якія пераходзілі з гэтых 30 элементарных школ у 4-х класную вы-шэйшую пачатковую і "каб даць ім асвету ў роднай беларускай мове, не дапускаючы роўна ж і полонізацыі, большасць педагагічнай Рады гэтай школы ў канцы жніўня 1919 г. вынесла пастанову аб рэфармаванні школы ў бела-рускую і зараз жа зарэгістравала школу ў інспектара школьнага".
Аўтар публікацыі за-значае, што "на чале гэтай (4-х класнай) школы стаяў і рэ-гістраваў яе ў інспектара настаўнік Клімёнак, які даўно ўжо намагаўся беларусізаваць сваю школу раней" . Аб паэты-чных здольнасцях Клімёнка сведчылі ягоныя беларускія вершы для дзяцей, змешчаныя ў беларускіх букварах і шко-льных падручніках. Аднак у справе рэфармавання школы ў беларускую былі прыхільнікі іншага вырашэння. Да іх нале-жаў ксёндз Рылло з Заслаўя, які лічыў, што будынак школы, "як былы скарбовы, можа быць адданы толькі пад польскую школу" . Аб'явіўшы Клімёнка русіфікатарам, ксёндз з дапамогаю польскага жандар-ма павесіў на дзвярах школы шыльду з надпісам "Парафіяльная школа Польшчы".
Каб знайсці дапамогу і праўду ў інспектара школ Менскай акругі, Клімёнак ідзе ў Менск
"пехатой, бо ехаць на чыгунцы не меў за што - ён тры месяцы не атрымліваў пенсіі" . Аднак ксёндз Рылло "па чыгунцы" апярэдзіў ужо Клімёнка… У інспектарыяце Клімёнку абяцалі,
"што справа будзе разважана па справядлівасці, бо школ польскіх, нават па адзнацы ксёндза, было ў Заслаўскай гміне не больш адной трэці расійскіх" , а таму раілі Клімёнку пачакаць.
На сходзе бацькоў 4-х класнай Заслаўскай школы ў верасні 1919 года была вырашана
"належнасць будынкаў да люднасці, насяляючай гміну" . Клімёнак зноў спяшаецца ў Менск, і яму зноў абяцаюць у Інспектарыяце
"вырашэння пытання па справядлівасці" . Тады бацькі вучняў гэтай школы падаюць петыцыю са 157 подпісамі да інспектара школ Менскага павету
"з просьбай рэфармаваць іх шко-лу на беларускую і даць дазвол адчыніць навуку ў ёй у былым будынку школы". Пасля гэтай петыцыі ў Заслаўе прыехаў інспектар школ Менскага па-вету Астроўскі і
"паразумеўшыся з ксяндзом Рылло і з камітэтам бацькоў тэй школы, аддае будынак пад польскую школу, прапануе выдаліцца Клімёнку з сям'ёй са школы і абяцае даць дазвол на беларускую 4-х класную школу ў м. Заслаўе, калі Клімёнак знойдзе для школы другое памяшканне, прыватнае".
Безумоўна, знайсці такое памяшканне ў "такім малым мястэчку", як Заслаўе, было нельга, тым больш, што ўся маёмасць школы была забрана пад школу польскую.
Падсумоўваючы вынікі намаганняў Клімёнка і бацькоў дзяцей адчыніць у Заслаўі беларускую школу, аўтар публікацыі здзіўляецца:
"Чаму ж робяцца перашкоды ў справе прасветы беларускай? Тут жа не Польшча, тут не Расея!". Аўтар выказвае ўпэўненасць, што "беларускай школе павінна быць на Міншчыне першае месца, лепшы будынак".
Гэта быў 1919 год. Зусім не зразумела, чаму і сёння ў горадзе Заслаўе існуюць толькі рускамоўныя школы і нават гімназія?
Юры Малаш (старшы навуковы супрацоўнік ГКМЗ "Заслаўе".
Дакументы аспрэчваюць міфы
Здзіслаў Сіцька «Утроп Літвы», Баранавічы, 2010, «ТБМ імя Ф.Скарыны», выд. 2-е, дапрацаванае.
Першае выданне гэтай унікальнай гістарычнай кнігі трапілася мне ў адным з букіністычных шапікаў пару гадоў таму і спярша здзівіла незразумеласцю самой назвы (ну што за «утроп» такі?), а потым… хуткім знікненнем. І толькі ў другім выданні давялося дагледзець слушнасць назвы, якая сама па сабе ажыўляе структуру мовы, тлумачыць незразумелае. Аказваецца, «трап» або «троп» паводле слоўніка М. Байкова/С. Некрашэвіча абазначае «след». Асэнсаваўшы гэта, кожны адчуе і этымалогію слоў «трапны», «утрапёны», «патрапіць», рускіх "тропа", "тропинка". А «утроп», аказваецца, гэта «па слядох», аналаг расейскага «вослед». Дык вось і маем мы сур'ёзную навуковую працу «Утроп Літвы», выдадзеную Баранавіцкім аддзяленнем Таварыства беларускай мовы да 1000-годдзя тапоніма «Літва».
Ці упэўнены вы, што адэкватна ўспрымаеце гэты тапонім. Што, напрыклад, меў на ўвазе наш вялікі зямляк Адам Міцкевіч, пішучы «O Litwo, ojczyzna moja!» (1834)? Чаму ён не гаворыць пра Беларусь, раз быў нашым земляком? Чаму ён не гаворыць пра Польшчу, раз увесь свет вывучае яго ў кантэксце польскай літаратуры? А чаму ягоны равеснік Пушкін у вершы «Клеветникам России» (1831) гаворыць: «Что возмутило вас? Волнения Литвы?/ Оставьте: это спор славян между собой». А Пушкін жа даў нават потым падставы смяяцца розным Задорнавым: «Во, Літву славянамі назваў, вось ягоны помнік і скалупнулі ў Вільні»? А ці ж Пушкін дурнейшы за недавучанага гумарыста?
Яшчэ не забытыя імперскія гульні, што моцна заблыталі карты сусветнай цывілізацыі дзеля прыватна зручных міфаў (не толькі ў нашым закутку), але дагуляць у гэтую гульню давядзецца і нам, калі не прэтэндуем пакінуць гісторыю чалавечай цывілізацыі без портак.
Вось і Здзіслаў Сіцька, прааналізаваўшы лексікалагічныя, тапанімічныя, нават некралагічныя параўнаўчыя заўвагі мноства даследчыкаў старых рукапісаў і хронік з розных краін, піша: «Нельга атаесамліваць словы літва і літоўцы . Гэта не сінонімы, таму што азначаюць розныя паняцці. Слова літоўцы (сучасная саманазва lietuviai ), якім пазначаюць сучасны народ прыбалтыйскай рэспублікі Lietuva (Летува), у летапісах і хроніках не сустракаецца. Затое і ў Еўропе, і нават у даследваннях гісторыі Сібіры, згадваецца толькі літва» (стар. 30).
Першым заняўся расшыфроўкай такой блытаніны выдатны гісторык Мікола Ермаловіч, якому, дарэчы, і прысвечана новая навуковая праца Здзіслава Сіцькі. Згадваюцца таксама плённыя гістарычныя вышукі Вацлава Пануцэвіча і Паўла Урбана, якія даволі папулярныя ў нашым даследчыцкім хаўрусе.
Аднак, не кожнаму прыдасца капацца ў вірлівых навуковых спрэчках, у аналізе вартасці пэўных смелых высноваў, бо захапленне гісторыяй колькасна пераважвае ў народзе навуковы досвед. Магчыма, кнігу Здзіслава Сіцькі таксама не залучыш адназначна ці да навуковай, ці да навукова-папулярнай літаратуры, але шматлікая армія студэнцтва пэўне з цікавасцю заглыбіцца ў таямнічыя і пакручастыя шляхі ліцвінскай гісторыі.
Ну я, зрэшты, ужо не студэнт і, тым больш, не гісторык, але і мае студэнцкія гады прыгадаліся, калі на лекцыях факультэта журналістыкі БДУ сядзеў побач з нейкім Вячаславам Насевічам, які замест канспектавання парадаксальнага курсу «Ленін-рэдактар» маляваў на паперы нейкія генеалагічныя дрэвы, супастаўляў усялякія княскія радаводы, натужна аналізаваў усё гэта. Потым сустракаў былога аднакурсніка на розных акадэмічных імпрэзах. Дый з Паўлам Урбанам давялося асабіста сустрэцца, калі бываў напрыканцы 80-х гадоў у Нямеччыне. Аж вось і ў кнізе Здзіслава Сіцькі ёсць спасылкі на працы гісторыка (а не журналіста) В. Насевіча, яшчэ больш спасылак на П. Урбана. Дый увогуле тут багаты бібліяграфічны паказальнік: кнігі аб старажытнай Літве А. Брукнэра, Ёрма Койвулехта, Ібрагіма ібн Якуба, Энэя Сільвія Піколяміні, Т. Нарбута, В. Грыцкевіча, А. Таўтавічуса, З. Удальцовай, В. Чамярыцкага, летапісныя дакументы з Нямеччыны, Ватыкана, Латвіі, Польшчы, Украіны, сучаснай Летувы. Нямала цікавага картаграфічнага ды іншага ілюстратыўнага матэрыялу з гісторыі Вялікай Літвы, сярод якіх кідаецца ў вочы і мапа з кнігі У. Пашуты «Образование Литовского государства». Яна мае назву «Міндоўгава сталіца Варута - мястэчка Гарадзішча Баранавіцкага раёна».
Некага гэта можа натхніць на блюзнерства, што, маўляў, правінцыйны аўтар падкручвае велічнасць сваёй правінцыі, але факт застаецца фактам: сучасная Беларусь як спадчынніца мовы і гісторыі Вялікай Літвы чамусьці не мае гарадоў кшталту гістарычна сімвалічных брэндаў, хоць была ў нас і Вільня (цяпер блізкае замежжа ў Еўразвязе), і Полацк (цяпер райцэнтр у Віцебскай вобласці), і Смаленск (цяпер захудалая еўразійская правінцыя). А вось жа гісторыя Вялікай Літвы кавалася і ў Полацку, і ў Наваградку, і ў Тураве, і ў Смаленску, і ў Гародні, і ў Вільні, і ў Баранавічах… Гэта факт, і не медыцынскі, як казаў Астап Бэндэр, а гістарычны. Толькі вось паразгубілі мы сваю гістарычную памяць, боўтаючыся ў чужамоўных ісцінах. Мо час сабраць растрэсенае?
Праўда, і Здзіслаў Сіцька, на мой погляд, месцамі занадта тэндэнцыйна ператасоўвае факты, каб навязаць зусім яшчэ недаказаную ісціну, нібы тэрмін літва мусіць абазначаць не родаплемянныя паняткі, а ваярскі стан. Нават адна з частак ягонай кнігі мае назву «Літва - ваярскі стан», дзе ён піша: «Ваярылітва чынна ўдзельнічалі ў абароне крывіцкіх і дрыгавіцкіх княстваў і заслужана ўвекавечаны ў назве Вялікага Княства Літоўскага» (стар. 29). Ці не патыхае тут рэхам савецкай гістарыяграфіі, калі СССР называўся дзяржавай рабочых і сялян? А тут на табе: Літва - дзяржава ваяроў, хоць у свеце такіх прыкладаў няма і не будзе, бо Манголія - дзяржава манголаў, Францыя - дзяржава франкаў ці французаў, ды нават Фінляндыя - дзяржава не вуграфінаў, а менавіта фінаў, бо вугры жывуць у Вугоршчыне (цяпер Венгрыя).
Але пэўныя паралелі аўтара дапускаюць і слушнасць яго высноваў, бо ж сапраўды няма рэчаў адназначных: «У ХІІ ст. пачаў вызначацца ваеннафеадальны стан у Японіі - самураі, княжыя васалы, для якіх вайсковая служба была адзіным заняткам. Дый Турэччына мела ў XIV ст. падобныя вайсковыя фармаванні - янычараў, выхаваных з захопленых у палон падлеткаў… Асобна трэба сказаць пра франкаў, якія з'явіліся на гістарычнай арэне ў 242 г., калі іх атрад уварваўся ў Галію. Гэтая назва таксама доўга не ўжывалася як этнічны тэрмін, а дадавалася да шмат якіх заходнегерманскіх народнасцяў» (стар. 9495). Дык мо насамрэч літва - гэта самураі, янычары ці франкі крывічоў? І калі тыя здолелі адцяпаць у Рымскай імперыі французскі кавалак сабе, дык і Літва (без мардвы і масквы, сваіх не асіміляваных крывічамі уграфінскіх пабрацімаў) на пэўны час стала Вялікім Княствам. Вось толькі як сталася, што нас, крывічоў, імперыя потым пусціла гуляць без уласных портак вялікай гісторыі, аддаўшы тыя портачкі несувымернай Жамойці? Мо так і варта рабіць з нямкамі!
Не ўнікае даследчык і спрэчак з застарлымі догмамі, што падкрэслівае яго дасведчаную, пераканаўчую пазіцыю: «Праблема вызначэння ролі ў стварэнні ВКЛ заходнеславянскіх бежанцаў з Мекленбургіі ды іх ваяроўлітвы не можа быць вырашана без адпаведнай ацэнкі стану Навагарадскага княства. Пра такую дзяржаву, не кажучы ўжо пра каралеўства Літовію, яшчэ паўстагоддзя таму не згадвалася нават у акадэмічным двухтомніку "Гісторыя Беларускай ССР" (Мн., 1954). Не трапілі на старонкі таго выдання звесткі пра Гарадзенскае, Ваўкавыскае ды іншыя княствы. Дый цяпер пэўныя навукоўцы таго інстытута адмаўляюцца бачыць у Навагарадку сталіцу Міндоўга» (стар. 153). І вось Здзіслаў Сіцька, узброены не ідэалогіяй, а аналізам больш пераканаўчых крыніцаў - летапісаў розных народаў, дае адказы на пякучыя пытанні: «Хто такія літы?», «Мекленбургскія каланісты», «Хто гаспадарыў у Панямонні», «Навагарадак - цэнтр дрыгавічоў і крывічоў», «Што і адкуль ведаем пра Міндоўга» - вось толькі некаторыя загалоўкі частак ягонай кнігі «Утроп Літвы». І што ж атрымліваецца: не згадвалася пра каралеўства Літовію, нібыта і не было яго, а як жа ставіцца да публікаваных цяпер дакументаў? «Папа Інацэнт IV у буле ад 17 ліпеня 1251 г. - піша З. Сіцька, - даручыў біскупу Кульмскаму "нашаю ўладаю вянчаць памянёнага Міндовіна на караля ўсяе Літовіі"…» (стар. 188).
Так што я не збіраюся аспрэчваць спадара Сіцьку кардынальна, бо за круглым ці квадратным сталом інтэлектуальных спрэчах ліцвінамбеларусам яшчэ давядзецца пасядзець. Хоць бы таму, што «вызначыць этнічную прыналежнасць, - піша аўтар, - а дакладней сацыяльны стан "усходнелітоўскага" насельніцтва не пажадалі ні летувіскія археолагі, ні В. В. Сядоў… А абвергнуць састарэлыя догмы можна толькі праз аналіз археалагічных даследванняў, што ў іх "засталіся неапублікаванымі". І не апублікавалі іх, верагодна, толькі таму, што знаходкі акурат супярэчаць догмам» (стар. 64). А вынікам таго дагматызму стаў факт, што сапраўдныя летапісныя ліцвіны (паводле арабскіх, еўрапейскіх, славянскіх гістарычных старадрукаў) цяпер не з'яўляюцца грамадзянамі Літвы.
Калі некага здзівіць, чаму гістарычную кнігу рэцэнзуе музычны крытык, дык мушу пераканаўча заявіць, што і меламаны знойдуць у працы З. Сіцькі адказы на свае пытанні. Ну вось хоць бы хто растлумачыць ім, што азначае назва расейскага металгурта «Аркона»? А спадар Сіцька цытуе «Славянскія хронікі» паводле нямецкага святара Гельмольда: «Асабліва шматлюднымі ды дзейснымі былі вечы ў руянаў, якія адбываліся на капішчы Святавіта ў Арконе, галоўным горадзе Руянскага княства» (стар. 21). А гэта ж таксама кантэкст нашай Вялікай Літвы ў эпоху першага паўтысячагоддзя пасля нараджэння Хрыстовага. Сівая даўніна!
Ці во яшчэ: «Паэт Юліюш Славацкі напісаў лібрэта да оперы польскага кампазітара Г. Ярэцкага "Міндоўг" (1880), а баладу Яна Чачота пра наваградскага караля спявае знакаміты гурт "Тутэйшая шляхта" Белдзяржуніверсітэта» (стар. 186). Вось вам і музыка.
Чытача часам, праўда, дзівіць залішняя ўвага аўтара да розных пахавальных абрадаў на тэрыторыі ВКЛ, але вы супакоіцеся, атрымаўшы простатакі глабальныя рэвалюцыйныя высновы з гэтае пільнасці: «Асноўная прычына спрэчак летувіскіх археолагаў ды патуранне ім маскоўскіх гісторыкаў - спроба адно сцвердзіць існаванне асобнага племені аўкштайтаў. Зрэшты, некаторыя летувіскія археолагі, відаць, пераканаўшыся, што ні балцкага племені літва, ні аўкштайтаў увогуле не магло быць, пачалі падаваць за жамойцкія нават тыя могільнікі, дзе выяўлены абрад крэмацыі, які акурат жамойтам не быў уласцівы» (стар. 70).
Аўтар кнігі дае нават адказ на пытанне, дзеля чаго тое рабілася: «Міфалагізацыя ўрэшце выйшла на карысць гісторыі дзяржавы Летува, паспрыяла станаўленню нацыянальнай самасвядомасці жамойтаў, далучэнню ўсіх грамадзян маладой краіны хоць да ўяўна сваёй, але вялікай гісторыі. Адначасова, на жаль, складвалася пагардлівае стаўленне да суседніх народаў, якія, нібыта, былі заваяваны продкамі летувісаў» (стар. 200). Дый да летапісных звестак (і ўсходніх, і заходніх) аўтар не рэкамендуе ставіцца як да дакументаў, бо гэта хутчэй падцэнзурная жоўтая прэса сярэднявечча, дзе заўсёды знаходзілася праца высмеянаму Дж. Оруэлам міністэрству праўды. Там запісваюць грандыёзныя планы, а потым вырываюць старонкі і перапісваюць перавыкананыя здзяйсненні. Пра гэта ў кнізе цэлая глава «Літоўскія летапісы... без князя Літвы» (стар. 248). Там нават непісьменны расейскі цар Іван Жахлівы, шчыры фэн Гедыміна, калі яму чыталі абсурдныя байкі пра таго, казаў: «Летописи врут, я знаю славный род Гедыминовичей».
Нешта сімвалічнае для кнігі «Утроп Літвы» падалося мне і ў факце ейнага тыражавання ў Смаленскай друкарні «Новая школа». Смаленск усё яшчэ не пакінуў Літву. Тую, сапраўдную, а не маскоўска-жамойцкую фікцыю.
Вітаўт МАРТЫНЕНКА.