№ 9 (1004) 2 САКАВІКА 2011 г.
Дарагія беларусачкі!
Грамадскае аб'яднанне "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" віншуе Вас з самым вясновым святам - Міжнародным жаночым днём!
Спрадвеку жанчыны - маці, гаспадыні лічыліся захавальніцамі сямейных традыцый. Нездарма беларусы сваю родную мову называюць матчынай, матулінай. Няхай гэтая традыцыя ніколі не перапыняецца! Няхай і надалей нашы матулі і бабулі праз нашы песні, нашы калыханкі немаўлятам перадаюць у будучыню найвялікшы скарб - беларускую мову. Мова ж, як сказаў Францішак Багушэвіч, гэта "адзежа душы" чалавека.
Здароўя Вам усім, аптымізму і веры ў тое, што наша роднае слова выведзе беларускую грамаду да дабрабыту.
Хай з Вашых вуснаў і вуснаў Вашых блізкіх мілагучнае звонкае беларускае слова разальецца магутнай паводкай па ўсёй нашай краіне.
Сакратарыят ТБМ.
21 лютага вершы М. Багдановіча чыталі супрацоўнікі ААН
Дзень роднай мовы
«Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі,
Над хвалямі сінеючаго Ніла
Ўжо колькі тысяч год стаіць магіла:
Ў гаршчку насення жменю там знайшлі!» -
санет Максіма Багдановіча 21 лютага прачыталі супрацоўнікі агенцтваў ААН у Беларусі.
Першы радкі прагучалі ад прадстаўніка ААН/ПРААН у Беларусі Антоніюса Брука. Супрацоўнікі ААН такім чынам прыцягнулі ўвагу да роднай мовы ў Беларусі ў дзень роднай мовы. 21 лютага было абрана для гэтага свята, таму што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.
Міністэрства культуры - за пашырэнне беларускай мовы
18 лютага ў Менску адбылося пасяджэнне круглага стала, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы.
На думку намесніка міністра культуры Тадэвуша Стружэцкага, найвялікшая адказнасць за захаванне, падтрымку і папулярызацыю роднай мовы ляжыць на прадстаўніках інтэлігенцыі. "Безумоўна, такая ж адказнасць ляжыць сёння на сферы адукацыі, - лічыць ён, - як бы хто да гэтага ні ставіўся, я асабіста лічу, што беларуская мова ў сферы адукацыі павінна выкарыстоўвацца больш шырока. Што да нашых навучальных устаноў у сферы культуры, то ў вышэйшых - вялікіх праблем з гэтым няма, большая частка вучэбнага працэсу вядзецца на беларускай мове. Што тычыцца нашых сярэдніх і пачатковых навучальных устаноў, там гэтая праблема, можа, больш надзённая".
Намеснік міністра прызнаў, што "нейкі псіхалагічны бар'ер" у дачыненні да роднай мовы ў работнікаў культуры яшчэ існуе. "І хаця мы ведаем, што 90% з іх добра ведае беларускую мову, - працягвае ён, - выходзячы на шырокую публіку, яны чамусьці карыстаюцца расейскай мовай. Гэты бар'ер будзе пераадольвацца хутчэй, калі беларуская мова будзе больш гучаць па радыё, па тэлебачанні".
Аўтарытэт беларускай мовы будзе павышацца, калі ёй стануць карыстацца вядомыя, аўтарытэтныя і паспяховыя людзі, заявіў у сваю чаргу дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, член-карэспандэнт НАНБ Аляксандр Лукашанец. Паводле яго слоў, у папулярызацыі мовы многае могуць зрабіць айчынныя СМІ, у тым ліку радыё і тэлебачанне.
Разам з тым, навуковец адзначыў, што ў краіне рэалізуецца дзяржаўны план мерапрыемстваў па пашырэнні ўжывання беларускай мовы ў афіцыйных сферах. Гэты план абапіраецца на прынцыпы дзяржаўнага двухмоўя ў Беларусі, адзначыў Лукашанец.
Галоўны дырэктар Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Антон Васюкевіч адзначыў, што ў Еўропе Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца вельмі шырока. "І асноўны тэматычны фон свята - мова і глабалізацыя. Гэта не толькі наша праблема, - упэўнены ён. - Моўныя працэсы, якія адбываюцца ў свеце, вельмі істотна абвастрыліся ў час глабалізацыі, эканамічнага ўзаемапранікнення, розных сацыяльных працэсаў, якія адбываюцца ў свеце".
Васюкевіч згадаў супрацоўніцтва з кіраўніцтвам Еўрапейскага вяшчальнага саюзу: "Мне вельмі прыемна, што яны ведаюць, як гучыць беларуская мова. Перадачы, пастаноўкі, якія мы накіроўваем ім падчас абмену досведам, азнаямлення з нашай дзейнасцю, для ўдзелу ў аўтарытэтных міжнародных конкурсах і фестывалях, атрымліваюць вельмі высокія ацэнкі. І гэта пры тым, што людзі, якія слухаюць гэтыя перадачы, не ведаюць беларускай мовы і чуюць яе ўпершыню".
БелаПАН.
Паважанае спадарства!
Пачынаючы з 2 сакавіка, кожную сераду ў сядзібе ТБМ будуць ладзіцца сустрэчы клуба аратарскага майстэрства «ПраМова».
Пачатак а 18.45. Ствараем добры настрой і спрыяем развіццю якасцей красамоўна размаўляць па-беларуску.
Запрашаем усіх ахвотных!
115 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы
Кандрат КРАПІВА, сапр.: Кандрат АТРАХОВІЧ (5 сакавіка 1896, в. Нізок, цяпер Уздзенскі р-н - 7 студзеня 1991, Менск), беларускі паэт, пісьменнік, літаратуразнавец.
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў царкоўна-прыходскай школе ў вёсцы Нізок, Уздзенскім народным вучылішчы, 4-класным гарадскім вучылішчы ў Стоўбцах, з якога перавёўся ў такое ж вучылішча ў Койданава (цяпер г. Дзяржынск). Пасля заканчэння (1913) здаў экстэрнам экзамен на званне народнага настаўніка. Восенню 1914 атрымаў месца настаўніка ў пачатковай зем-скай школе ў вёсцы Мнішаны на Меншчыне. Адпрацаваў год і быў мабілізаваны ў армію. У сакавіку 1916 скончыў школу прапаршчыкаў. Удзельнічаў у баях на Румынскім фронце. Як настаўнік у лютым 1918 дэмабілізаваны. Настаўнічаў у вёсцы Каменка на Уздзеншчыне. У 1920-1923 - камандзір у Чыр-вонай Арміі. З 1924 зноў настаўнічаў на Уздзеншчыне ў пасёлку Астравок.
У 1925 пераехаў у Менск. Быў членам літаб'яднання «Маладняк» (да 1926), потым «Узвышша». Скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ (1930). Працаваў інструктарам Цэнтральна-га бюро краязнаўства пры Інбелкульце (1925-1926), за-гадчыкам аддзела ў часопісе «Полымя рэвалюцыі» (1932-1936). Удзельнічаў у паходзе Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь (1939), у савецка-фінскай вайне (1939-1940). На пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў у франтавой газеце «За Савецкую Беларусь», у 1943-1945 рэдагаваў сатырычную газету-плакат «Раздавім фашысцкую гадзіну». У пасляваенныя гады - рэдактар часопіса «Вожык» (1945-1947), загадчык сектара мовазнаўства Інстытута мовы і літаратуры АН БССР (1947-1952), дырэктар Інстытута мовазнаўства АН БССР (1952-1956). У 1946 у складзе дэлега-цыі БССР удзельнічаў у рабо-це I сесіі Генеральнай асамблеі ААН. У 1956 - студзені 1982 - віца-прэзідэнт АН БССР. Са студзеня 1982 па сакавік 1989 - вядучы навуковы супрацоўнік-кансультант у аддзеле лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР. Доктар філалагічных навук, ака-дэмік АН БССР. Неад-наразова абі-раўся дэпутатам (1947-1990), старшынём ВС БССР. Сябар СП СССР (з 1934).
Пісаць пачаў у 1922. Дэбютаваў фе-льетонамі і са-тырычнымі вершамі ў 1922 у газетах «Красноар-мейская прав-да» і «Савецкая Беларусь».
Нават у сталым узро-сце не пераставаў тварыць, апошні твор - меладрма "На вастрыі" - быў напісаны ва ўзросце 86 гадоў у 1982 годзе.
Аўтар кніг сатыры і гумару «Асцё» (1925), «Крапі-ва» (1925, 4-е перапрац. і дап. выд. 1932), «Біблія» (1926), «Байкі» (1927), «Ухабы на дарозе» (1930), «Пра нашых шкоднікаў, папоў ды ўгодні-каў» (1930), «Хвядос - Чырво-ны нос» (1931, вершаваная казка), «Калючы строй» (1932), «Выбраныя байкі» (1932), «Выбраныя вершы» (1935), «Выбраная сатыра» (1938), «Выбраныя творы» (1941, 1947, 1948), «Смех і гнеў» (1946), «Сатыра і гумар» (1954), «Жаба ў каляіне» (1957), «Байкі, вершы, п'есы» (1960), «Сорак баек» (1966), «Вершы і байкі» (1967, 1990), «Байкі і вершы» (1971), «Пучок жыгучкі» (1973), а таксама кніжкі для дзяцей «Загадкі дзеда Кандрата» (1986).
Аўтар п'ес «Канец дружбы» (апублікавана і пастаўлена ў 1934), «Партызаны» (апублікавана і пастаўлена ў 1937), «Хто смяецца апошнім» (апублікавана і пастаўлена ў 1939, па сцэнарыі аўтара пастаўлены ў 1954 г. аднайменны кінафільм), «Проба агнём» (апублікавана і пастаўлена ў 1943), «Валодзеў гальштук» (1945, пастаўлена ў 1946, аднаактоўка), «Мілы чалавек» (1945, 1956, пастаўлена ў 1946), «З народам» (апублікавана і пастаўлена ў 1948), «Пяюць жаваранкі» (апублікавана і пастаўлена ў 1950, па сцэнарыі аўтара пастаўлены ў 1953 г. аднайменны кінафільм), «Зацікаўленая асоба» (апублікавана і пастаўлена ў 1953), «Людзі і д'яблы» (апубліка-вана і пастаўлена ў 1958), «Брама неўміручасці» (1973, пастаўлена ў 1974), «На вастрыі» (1982, пастаўлена ў 1983).
Выдаў зборнікі прозы «Апавяданні» (1926), «Людзі-суседзі» (1928), «Жывыя праявы» (1930), раман «Мядзве-дзічы» (кн. 1, 1932), нарыс «Герой Савецкага Саюза Міха-іл Сільніцкі» (1943). Выдадзены Збор твораў у 3-х (1956), 4-х (1963), 5-ці (1974-1976), Выбраныя творы ў 2 тамах (1986).
Аўтар літаратуразнаў-чых і крытычных артыкулаў, лінгвістычных прац, адзін з навуковых рэдактараў (з Я. Коласам і П. Глебкам) «Русско-белорусского словаря» (1953), навуковы рэдактар «Беларуска-рускага слоўніка» (1962, выданне 2-е перапрацаванае і дапоўненае ў 1988-1989), «Русско-белорусского словаря» (выданне 2-е, перапрацаванае і дапоўненае, 1982), «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» ў 5 тамах (1977-1984) і інш.
Герой Сацыялістычнай Працы (1975). Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ор-дэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, Дружбы народаў і медалямі. Народны пісьменнік БССР (1956). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978). Тройчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР: у 1941 за п'есу «Хто смяецца апошнім», у 1951 за п'есу «Пяюць жаваранкі», у 1971 - за комплекс прац у галіне беларускай лінгвагеаграфіі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1974) за п'есу «Брама неўміручасці».
Імя Кандрата Крапівы носіць вуліца ў Менску.
4-я Агульнанацыянальная дыктоўка
У Міжнародны дзень роднай мовы Таварыства бела-рускай мовы імя Францішка Скарыны правяло першы этап чацвёртай агульнабеларускай дыктоўкі ў Менску. Сёлета дыктоўка прысвечана 120-годдзю ад дня нараджэння Максіма Багдановіча. Менская дыктоўка адбылася ў літаратурным музеі Максіма Багдановіча пры ўдзеле вялікай колькасьці людзей.
Агульнанацыянальную беларускую дыктоўку ў Менску пісалі ў два заходы - усе ахвотныя не змясціліся ў музейнай зале. Па традыцыі ўдзел у акцыі прыняў амбасадар Швецыі Стэфан Эрыксан, а сёлета да яго далучыўся таксама прадстаўнік расейскай амбасады ў Беларусі.
Сярод вядомых людзей мастак Аляксей Марачкін:
- Я пісаў дыктоўку разам са сваёй жонкай Ірынай Сяргееўнай. Гэта, канечне, вялікае свята - Міжнародны дзень роднай мовы - і хацелася, каб ініцыятыву ТБМ падтрымала дзяржава. Каб гэты і наступныя гады былі гадамі беларускай мовы - гэта вельмі важна.
Удзельнікі дыктоўкі - людзі рознага веку і заняткаў. Было шмат моладзі.
На чацвёртай агульна-нацыянальнай дыктоўцы сёлета пісалі вядомы верш Мак-сіма Багдановіча «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы…».
Вынік пераўзышоў найлепшыя чаканні, кажа старшыня ТБМ Алег Трусаў:
- Я вельмі задаволены, бо гэта першая дыктоўка, калі ў зале не хапіла месца. І я вельмі ўдзячны музею, бо яны стварылі аўру Максіма Багдановіча. Тут нават можна набыць паштоўку з партрэтам Максіма Багдановіча і тэкстам, які мы зараз пішам. Людзі вельмі задаволеныя, і мы так-сама, бо такога аншлагу ў нас яшчэ не было.
Алег Трусаў паведаміў, што чацвёртая агульнанацыя-нальная дыктоўка сёлета будзе праводзіцца ў тры этапы і завершыцца ў Дзень волі 25 сакавіка.
У Міжнародны дзень роднай мовы ў сталічным Чырвоным касцёле Менскі гарадскі культурна-асветніцкі клуб «Спадчына» пісаў дыктоўку па «Пісьму з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага.
У Берасці беларуская дыктоўка на Дзень роднай мовы аб'яднала мясцовых актывістаў левых сілаў.
Дыктоўку пісалі сябры Беларускай сацыял-дэмакра-тычнай партыі (Грамада), Свабоднага прафсаюза Беларуска-га і партыі "Справядлівы свет". Тэкст дыктоўкі ў Берэсці адрозніваўся ад таго, што прапанавала Таварыства бе-ларускай мовы. Пра гэта рас-павёў кіраўнік Берасцейскай абласной арганізацыі СПБ Валянцін Лазарэнкаў:
- Пісалі "Паланэз" Някляева. Кантроль ажыццяўля-ла настаўніца Ганна Канюс. Адзнакі не выстаўляліся. Прынцыпова нам было, што тэкст узяты з апошняй кнігі Уладзіміра Някляева, укла-дзенай ім ужо ў якасці кандыдата ў прэзідэнты.
23 лютага тыя менчукі, якія не патрапілі на дыктоўку ў музей Максіма Багдановіча пісалі яе ў сядзібе ТБМ на Румянцава, 13.
Наш кар.
З пакалення ў пакаленне
Да Дня роднай мовы
21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы згодна з прапановай Рады ГА "ТБМ імя Фр. Скарыны" ў напісанні Агульнанацыянальнай дык-тоўкі, прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча, на прыватнай кватэры аднаго з дамоў г. Салігорска прынялі ўдзел 8 ча-лавек: 3 вучні, 3 асобы сярэд-няга ўзросту і 2 пенсіянеры. У якасці тэксту было скарыстана адаптаванае эсэ паэта "Хто мы такія?", якое было напісана ім яшчэ ў 1915 г.
Такім чынам, была пра-ведзена як бы эстафета па зберажэнні роднай мовы, пачатая паэтам у змрочныя часы ім-перскага прыгнёту народа ў складзе Расеі праз памкненні спадкаемца спадчыны - аўтара гэтых радкоў, якому ўжо 74 гады, - да сучаснага маладога пакалення ў асобах 14-гадовага Стася Краўчэні, 10-гадовай Марыны Буянавай і 9-гадовай Сашы Зубаравай.
Дыктоўка прадаўжае свой шлях на гонях Бацькаў-шчыны. Ужо 22 лютага аўтарам гэтых радкоў была праведзена дыктоўка з сябрамі Савета грамадскай арганізацыі пенсіянераў Беларускага незалежнага прафсаюза.
Мікола Шаравар, сябар Салігорскай суполкі "ТБМ імя Фр. Скарыны" і сябар Савета ГА пенсіянераў г. Салігорска пры БНП Беларусі сі
Баранавіцкія сябры ТБМ павіншавалі з Днём роднай мовы адзіны беларускамоўны класс
21 лютага баранавіцкія сябры ТБМ павіншавалі з Днём роднай мовы адзіны беларускамоўны клас у горадзе, які па жаданні бацькоў быў створаны ў 2010 годзе ў СШ № 14. У гэтым класе навучаюцца ўсяго тры дзяўчынкі-першакласніцы: Яся Малашчанка, Аліса Філіпчык і Вера-ніка Міхальчук. Усе прадметы настаўніца Ірына Міхальчук выкладае па-беларуску.
Сябры ТБМ падаравалі дзяўчынкам і настаўніцы святочны каравай з надпісам "З днём роднай мовы". Гэтыя словы дзяўчынкі імкнуліся прачытаць навыперадкі. Госці загадалі вучаніцам некалькі загадак і падаравалі беларускія чытанкі. Мастачка Галіна Ярашэвіч таксама ўзнагародзіла вучаніц вязанымі лялькамі-васілінкамі з сімвалічнымі валошкамі.
Настаўніца Ірына Мі-хальчук паведаміла гасцям, што па першым часе нават было крыху нязвыкла займацца ў такім маленькім і цалкам беларускамоўным класе. Але сёння дзяўчынкі ўжо цалкам прыстасаваліся, на занятках паспяхова займаюцца ўтрох, а на пера-пынках бавяцца разам з астатнімі вучнямі.
Віктар Сырыца, старшыня
Баранавіцкай Рады ТБМ
Гамельчукі адзначылі дзень роднай мовы напісаннем дыктоўкі ў Гомельскай спецыялізаванай Славянскай бібліятэцы
Дзень роднай мовы ў Гомелі
Гомельскае гарадское таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны і Гомельская спецыялізаваная Славянская бібліятэка зладзілі 21 лютага 2011 г. імпрэзу, якая была прысвечана Міжнарод-наму дню роднай мовы. Імпрэзу распачала студэнтка гістарычнага факультэта Ганна Ярмольчык, якая чула праспявала песню "Жураўлінае рэха". Акрамя Ганны ў імпрэзе прынялі ўдзел паэт, вядучы тэлеперадачы "Вучымся размаўляць па-беларуску" Святаслаў Крупенька і вядомая барданэса, філолаг Вальжына Цярэшчанка.
Галоўнай мэтай сустрэчы ў Славянскай бібліятэцы было напісанне ІV Агульнанацыянальнай дыктоўкі на тэксты твораў Максіма Багдановіча. Разам са ўсёй краінай у Гомелі дыктоўку напісала каля 30 чалавек - студэнты гомельскіх ВНУ і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі Гомеля. Тэксты дыктаваў Святаслаў Крупенька.
Па выніках дыктоўкі ў Гомелі пераможцамі сталі:
Еўсеенка Вольга Васільеўна
Чудакова Алеся
Мільчанка Ніна Ігараўна
Сінцова Алеся
Самсонава Наталля
Церашкова Яніна Ігараўна
Шчыра віншуем пера-можцаў! Любіце, шануйце род-ную мову і з задавальненнем размаўляйце на ёй!
Наш кар.
Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў сакавіку
Азарчык Раман Уладзіміравіч Анацка Ганна Андрэас Анатоль Антонава Алена Аляксеўна Арочка Ларыса Іванаўна Асіпчук Аксана Мікалаеўна Аскерка Анатоль Астаповіч Галіна Канстанцін. Астроўскі Аляксандр Алякс. Аўсяннікава Тамара Алякс. Баброўская Людміла Бажыцка Алег Аляксандравіч Бандарэнка Юлія Дзмітр. Бараноўскі Сяргей Бародзіч Ганна Сцяпанаўна Баршчэўскі Лявон Пятровіч Барэль Таццяна Уладзімір. Баўсюк Мікола Бахцізіна Кацярына Георг. Белякоў Аляксандр Бермант Раіса Барысаўна Богдан Вадзім Бойка Сяргей Васільевіч Бубула Вольга Бугай Казімір Іосіфавіч Булак Аляксандр Бутылін Міхась Уладзімір. Бяляева Наталля Уладзімір. Васільчанка Мікола Рыгор. Вашкевіч Ігар Пятровіч Войшніс Фаіна Сцяпанаўна Вянгура Ніна Фёдараўна Вячорка Францішак Валянц. Гарасюк Аляксандр Гардзей Н. М. Гаркавая Людміла Гарэлікава Ларыса Эдуард. Герасімовіч Валянцін Іванавіч Гук Ганна Іванаўна Гуркоў Канстанцін Уладзім. Дабратвор Ілля Мікалаевіч Дайлідка Юрый Дапкюнас Жанна Казіміраўна Дарашкоў Сяргей Дзіцэвіч Рычард Мікалаевіч Дзмітруковіч Вольга Фёдар. Другакова Марына Уладзім. Дрык Людміла Дубіцкі Уладзімір Пятровіч Дыдышка Ніна Дэц Алена Георгіеўна Жалкоўскі Аляксандр Занкевіч Сяргей Міхайлавіч Згірскі Міхаіл Францавіч Здзітавец Алена Уладзімір. Зінавенка Сяргей Леанідавіч Зянькевіч Барыс Барысавіч Іванова Бярнарда Пятроўна Ішчанка Галіна Мікалаеўна Каваль Ірына Віктараўна Кавальчук Дзмітры Леанід. Кадушка Вера Уладзіміраўна Казлова Аляксандра Віктар. Каліновік Вольга Фёдараўна Капковіч Вольга Карабач Марыя Каралёва Таццяна Іванаўна Карась Ганна Аляксандраўна Карпіцкі Максім Юр'евіч Кашкур Іосіф Станіслававіч Кечанкоў Мікалай Мікал. Кірылаў Герман Іларыёнавіч Кіслая Вольга Юр'еўна Клімавец Яўгенія Антонаўна Клімус Андр. Козел Ларыса Міхайлаўна Конічава Галіна Корань Вольга Красніцкі Віктар Яўгенавіч Крол Цімур Аляксандравіч Крук Ларыса Васільеўна Кулішча Эдуард Францавіч Кунцэвіч Уладзімір Курбацкі Аляксандр Міхайл. Кухаронак Валянціна Іван. Кухто Васіль Іванавіч Лапенка Аляксей Купрыян. Лапіцкі Аляксей Іванавіч Латушка Ірына Леўшукоў Андрэй Ліннік Мікалай Міхайлавіч Лісоўскі Станіслаў Аляксан. Лісоўскі Тарас Станіслававіч Ліцьвінчук Наталля Лукашук Марыя Пракопаўна Лукашэвіч Аляксей Пятровіч Луханіна Алена Альбінаўна Мазанік Аляксадр Віктаравіч Макакеў Аляксандр Віктар. Макар Юры Уладзіміравіч Макарэвіч Сяргей Іосіфавіч Малахава Людміла Віктар. Малашанка Зміцер Васільевіч Мамонька Алена Мамчыц Эдуард Іосіфавіч Марачкін Аляксей Антонавіч Марус Алена Мельнікава Анжэла Мельнікава Святлана Мерцалава Надзея Фёдар. Мінава Вера Місевіч Мар'ян Міхалькевіч Віталь Генрых. Міхалькевіч Уладзіслаў Ген. Міхнавец Дзіна Мікалаеўна Мухіна Надзея Аляксандр. Мяцюн Таццяна Мар'янаўна Несмяянава Людміла Даніл. Ніякі Ніяк Носава Галіна Падгайскі Мікалай Вячасл. Пазняк Марыя Панкевіч Аляксандр Паўлавец Зміцер Паўлюковіч Ніна Пералайка Мікалай Уладзім. Праконіна Вера Уладзімір. Пухоўскі Аляксандр Цітавіч Пяткевіч Аляксей Міхайлавіч Рабчынская Лідзія Алякс. Райчонак Алег Георгіевіч Раманоўская Яніна Рамашэўская Людміла Алякс. Родзік Анатоль Леанідавіч Рулевіч Алена Валер'янаўна Рымша Ангеліна Савіцкі Максім Садоўская Алена Станіслав. Садоўскі Раман Салдаценка Ігар Пятровіч Санько Зміцер Хведаравіч Саракавік Анатоль Вячаслав. Саўчанка Марыя Уладзімір. Севасцянава Ганна Сярг. Сідаровіч Ала Рамуальдаўна Сідарэвіч Святлана Рыгор. Сідарэнка Сяргей Уладзімір Сінькевіч Сяргей Алегавіч Смаль Вячаслаў Мікалаевіч Стаўбун Ірына Іванаўна Стахоўскі Станіслаў Аляксан. Стаціўка Мікалай Страха Соф'я Валянцінаўна Стэпусь Васіль Суравіцкі Віталь Анатольев. Сухарава Любоў Васільеўна Сушко Вера Іванаўна Сцямпкоўскі Сяргей Сцяцко Павел Уладзіміравіч Сырыца Віктар Антонавіч Сянкевіч Васіль Іванавіч Табушава Ірма Алегаўна Тамулёнак Мікалай Іванавіч Толсцік Вольга Трайнель Віктар Трацяк Іван Іванавіч Трашчанка Уладзімір Яўхім. Турок Марыя Аляксандр. Уазіз Амін Узлоўскі Валянцін Федаровіч Валеры Васіл. Філіпаў Мікалай Альбертавіч Хабян Вольга Хамрэнка Ірына Алегаўна Харашылава Тамара Пятр. Цвяткова (Русак) Надзея Ів. Цыркуноў Аляксандр Іван. Чаляпін Аляксей Чарняўская Святлана Чашчына Наталля Мікал. Чэчат Сяргей Аляксандравіч Шагулін Алег Іванавіч Шадыра Вадзім Шарах Генадзь Мікалаевіч Шаргаева Святлана Міхайл. Шарэйка Вольга Шахоўская Святлана Уладзім. Шышук Андрэй Іванавіч Шэга Іван Шэметава Алеся Аляксандр. Якубоўская Таццяна Якубук Наталля Раманаўна Яноўская Марыя Януковіч Вікторыя Эдуард. Янчанка Алена Рыгораўна Яўдошына Ларыса Іванаўна
Падрыхтоўчыя курсы для будучых каліноўцаў
Польскі ўрад абвясціў аб пачатку набору студэнтаў на адукацыйную праграму для рэпрэ-саванай моладзі імя К. Каліноўскага яшчэ ў студзені 2011 года.
У гэтым годзе ў сувязі з адлічэннямі студэнтаў з беларускіх ВНУ пасля падзей 19 снежня ўжо зараз распачаты запіс прэтэндэнтаў на адукацыйныя падрыхтоўчыя курсы, якія пачнуцца праз некалькі тыдняў. Урачыстае адкрыццё праграмы адбудзецца 21 сакавіка.
Апошні тэрмін падачы заяваў на пазачарговую праграму К. Каліноўскага - па 28 лютага ўключна. Неабходныя для навучання і пацвярджэння факта рэпрэсій дакументы можна прынесці да 7 сакавіка.
Як паведаміла старшыня Камітэта абароны рэпрэсаваных "Салідарнасць" Іна Кулей, польскі ўрад зацвердзіў у гэтым годдзе 150 стыпендый для студэнтаў, 50 стыпендый для дактарантаў і 10 навуковых стыпендый для выкладчыкаў ВНУ.
Тыя студэнты, якія могуць быць адлічаны падчас летняй сесіі альбо паміж сесіямі, таксама змогуць працягнуць навучанне па сваіх спецыяльнасцях у польскіх універсітэтах. Разам з гэтым, каардынатары праграмы з беларускага боку раяць тым, каго яшчэ не адлічылі, прыкладаць намаганні для працягу вучобы і не сыходзіць па ўласным жаданні.
Праграма для рэпрэсаванай моладзі прадугледжвае атрыманне вышэйшай адукацыі і вучобы ў аспірантуры для маладых людзей, якія падвяргаліся суткавым арыштам, затрыманням, выключэнням з сярэдне-спецыяльных і вышэйшых навучальных установаў, тых у каго былі ператрусы альбо штрафы, а таксама для дзяцей рэпрэсаваных палітыкаў, сябраў партый, грамадскіх арганізацый і кампаній, якія цярпелі пераслед з боку ўлады, мелі звальненні з працы, крымінальны пераслед, штрафы за грамадскую дзейнасць. Прэтэндэнты ў стыпендысты павінны быць паўнагадовымі адпаведана з законам польскай дзяржавы.
Э. Дзвінская.
Ахвяраванні на ТБМ
1. Фурс Антон - 30000 р., г. Паставы
2. Восіпава Аляксандра - 10000 р., г. Гомель
3. Ждановіч Міхась - 10000 р., г. Менск
4. Лашук А.П. - 8000 р., г. Гомель
5. Быстраенкава Т.В. - 12000 р., г. Гомель
6. ААА "Свідравіна" - 1500000 р., г. Гародня
7. Касталінаў Алесь - 30000 р.,
г.п. Свіслач Пухавіцк. р-на
8. Цітоў Ігар - 30000 р., г. Менск
9. Новік Максім - 27000 р., г. Гомель
10. Пухоўская Юлія - 10000 р., г. Менск
11. Дзям'яненка А.Н. - 56000 р., г. Менск
12. Казлоўская І.І. - 20000 р., г. Менск
13. Галіноўская Ніна - 11000 р., г. Менск
14. Шкірманкоў Фел. - 25000 р., г. Слаўгарад
15. Лемцюгова Валянціна - 32000 р., г. Менск
16. Гапаненка Ірына - 32000 р., г. Менск
17. Давідоўскі Ігар - 25000 р., г. Менск
18. Талерчык Тамара - 50000 р., г. Гародня
19. Бялевіч Леў - 20000 р., г. Полацк
20. Рымар Роза - 10000 р., г. Гародня
21. Некраш Лілея - 10000 р., г. Гародня
22. Антонава А. - 10000 р., г. Менск
23. Мамчыц Э.В. - 75000 р., г. Віцебск
24. Птушко Сяргей - 10000 р.,
в. Хільчыца Жыткавіцкага р-на
25. Цыхун Генадзь - 12000 р., г. Менск
26. Латушка Павел - 13000 р., г. Менск
27. Гвара Віктар - 3000 р., г. Лельчыцы
28. Анацка Лявон - 50000 р., г. Ліда
29. Галіноўская Ніна В. - 19000 р.
30. Стралко Вал. В. - 20000 р.
31. Пятрашэвіч Міхась - 10000 р., г. Іванава
32. Палсцюк Валер - 25000 р., г. Менск
33. Трафімчык Таццяна - 10000 р., г. Слонім
34. Невядомая - 20000 р., г. Менск
35. Канкаловіч Вера - 20000 р., г. Менск
36. Павідайка В.М. - 20000 р., г. Менск
37. Лашук А.В. - 8000 р., г. Гомель
38. Якшэвіч А.Н. - 50000 р., г. Менск
39. Дэмбскі В.Г. - 20000 р., г. Менск
40. Талуць Станіслаў - 8000 р., г. Гомель
Дзейнасць ГА "ТБМ імя Францішка Скарыны" па наданні роднай мове рэальнага статуса дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ - справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.
Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас, вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ №3015741233011 у Аддзяленні № 539 ААТ "Беінвестбанка" код 739 (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк.