Папярэдняя старонка: 2011

№ 14 (1009) 


Дадана: 19-03-2020,
Крыніца: pawet.net.



НАША СЛОВА №14 (1009) 6 красавіка 2011 г.

Ці будзе ток-шоў па-беларуску?

Старшьші Нацыянальнай дзяржаўпай
тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Бeларусь
Г. Б. Давыдзьку
220870. г. Мінск, вул. Макаёшса. 9

Паважаны Генадзь Браніслававіч!
У Грамадскім аб'яднанні "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" прайшло абмеркаванне ідэі тэлевізійнага ток-шоў для моладзі на беларускай мове. Большасць удзельнікаў выказалася за стварэнне перадачы (умоўная назва "Моладзевы мерыдыян"), у якой бы ішло абмеркаванне тэм, цікавых маладым людзям нашай краіны, пры ўдзеле вядомых людзей, экспертаў у якой-небудзь галіне.
Напрыклад, адной з тэм можа стаць размова пра выкарыстанне этнаэлементаў у модным адзенні беларускай вытворчасці, госць у студыі - дызайнер; актуальным будзе абмеркаванне кшталту "Жыццё пасля размеркавання" з удзелам выпускнікоў ВНУ і ССНУ пра тое, як самастойна наладзіць жыццё пасля атрымання адукацыі і інш.
Выклікала цікавасць прапанова здымаць 10-15 хвілінную спартыўную праграму "Размінка з ...", дзе б прымалі ўдзел вядомыя спартсмены (гандбалісты, гімнасты, дзюдаісты і інш), якія валодаюць беларускай мовай.
Акрамя таго, сіламі маладых сяброў Таварыства беларускай мовы рыхтуецца інтэлек-туальная шоў-гульня "Зімовы кубак ТБМ", які б таксама можна б было адзняць і паказаць у тэлеэфіры.
Прапануем Вам прыняць удзел у святкаванні Міжнароднага дня роднай мовы, якое па рашэнні ЮНЭСКА праводзіцца 21 лютага. У сувязі з гэтым просім прадоўжыць ініцыятыву Вашага папярэдніка і ўсе навіны ў гэты дзень на 1-м канале агучваць на беларускай мове.
Таксама запрашаем Вас далучыцца да правядзення IV Усебеларускай дыктоўкі, прысвечанай юбілею Максіма Багдановіча, агучыць тэксты на 1-м Нацыянальным канале Беларускага радыё. Тэксты дыктовак дадаюцца.
З павагай, Старшыня ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны" А. Трусаў.


Старшыні грамадскага аб'яднання
"Таварыства беларускай мовы імя
Францішка Скарыны"
Трусаву А.А.
Шаноўны Алег Анатольевіч!
Намі былі разгледжаны Вашы прапановы па раэлізацыі маладзёжных тэлепраектаў на беларускай мове. Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што ў Белтэлерадыёкампаніі вядзецца планамерная праца ў галіне пашырэння выкарыстоўвання беларускай мовы ў праграмах тэлеканалаў і на радыёстанцыях. Павялічваецца колькасць сюжэтаў для навасных праграм. Ствараюцца культура-лагічныя праграмы, якія цалкам выходзяць на беларускай мове. Прапаноўваюцца новыя формы падачы матэрыялу з выкарыстаннем беларускай мовы, напрыклад, упершыню цырымонія ўручэння музычнай прэміі «Грэмі» каментавалася менавіта па-беларуску.
На тэлеканале «ЛАД» пачала выходзіць пазнавальная шоў-віктарына для падлеткаў «Дзеці новага пакалення», у якой школьнікі могуць прадэманстраваць свае веды і неардынарныя здоль-насці, у тым ліку, веданне роднай мовы, літаратуры, культуры і традыцый. Акрамя таго, некалькі беларускамоўных тэлепраектаў знаходзяцца ў распрацоўцы.
У цяперашні час тэматычныя нішы ў сетках вяшчання тэлеканалаў запоўненыя новым і абноўленым жанравым тэлепрадуктам. Па гэтых і іншых прычынах ў дадзены момант рэалізацыя прапанаваных Вамі праектаў не ўяўляецца магчымай.
У сваёй дзейнасці мы прытрымліваемся прынцыпу: выкарыстоўванне беларускай мовы павінна быць якасным, дзеля таго каб прывіць любоў да мовы.
Дзякуй Вам за цікавасць да дзейнасці нашай кампаніі.
Старшыня Г.Б. Давыдзька.

15 красавіка 2011 г. а 18 гадзіне
ў межах кампаніі "Будзьма!"
адбудзецца
грамадскае абмеркаванне на тэму:
"БЕЛАРУСКІЯ ПРОЗВІШЧЫ ЛАЦІНКАЙ"
Запрашаюцца ўсе ахвотныя.
Месца правядзення: вул. Румянцава, 13, сядзіба ТБМ

75 гадоў з дня нараджэння Рамана Тармолы


ТАРМОЛА (Тармола-Мірскі) Раман Якаўлевіч, нарадзіўся 4 красавіка 1936 г. у гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна Гарадзенскай вобласці ў сям'і рамесніка.
У 1960 г. скончыў гістарычна-філалагіч-ны факультэт Менскага педагагічнага інстытута. Працаваў старшым рэдактарам, загадчыкам літаратурна-мастацкага аддзела, галоўным рэдактарам літаратурна-драматычных праграм, каментатарам па літаратуры і мастацтву Бела-рускага тэлебачання. З 1977 г. сябра сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі мастацкіх фільмаў кіна-студыі «Беларусьфільм», з 1980 г. - сябра сцэ-нарна-рэдакцыйнай калегіі тэлевізійных фільмаў Беларускага тэлебачання. Сябра СП СССР з 1964 г.
Першыя творы апублікаваў у 1957 г. («Настаўніцкая газета», «Чырвоная змена»). Аўтар кніг паэзіі «Асколкі і росы» (1964), «Поўня» (1966), «Абнаўленне» (1968), «Міран-ка» (1971), «Побач» (1974), «Павага» (1976), «Зямное - зямному» (выбранае, 1979), «Вобра-зы вечара» (1982), «Толькі б дагаварыць» (1986), «Спрадвечнасць» (выбранае, 1989). Выдаў кнігі для дзяцей «Каго баяцца ў лесе» (1973), «Казкі-падказкі» (1984).
Напісаў сцэнарыі дакументальных фільмаў «Людзям сябе пакажы» (зняты ў 1973), «Я не самотны... Максім Багдановіч» (зняты ў 1982), тэлеспектакля «Зачараваны Валерка» (пастаўлены ў 1976).

Раман Тармола-Мірскі

БАЦЬКАЎШЧЫНА

Ад Міра і да Карэліч
Ні лясоў табе, ні гор.
Днём хіба што - сонца веліч.
Па начах - вялікасць зор.
Ды Пясочнае з пясочкам,
Ды не турак, а Турэц
Стаў з царквою на грудочку,
Як задзірысты хлапец...
Не звініць Уша на вуха.
Так разважліва плыве,
Што нябачна нават руху,
Спіць як быццам у траве.
Чым тады мяне сагрэлі
Вёрсты, хоць крычы «ура»,
Ад Міра і да Карэліч,
Ад Карэліч да Міра?
Ці не тою стрэмкай вострай,
Што з маленства ў нас сядзіць
Незалежна ад узросту,
Як страла, трымціць, трымціць.
Слёзы просяцца на волю
3-пад прыжмураных павек:
Бацькаўшчына - гэта доля,
З якой зліўся чалавек.
Бацькаўшчына - гэта памяць,
Ля якой гавее час
Радасць у табе ці замяць
Кожны дзень і кожны раз...

У Берасці нельга знайсці беларускамоўную настаўніцу


Берасцейскі раённы выканаўчы камітэт сцвяр-джае, што ў Берасці няма беларускамоўных настаўні-каў для працы ў школе. Жы-хар Берасця - Сяргей, баць-ка дзяцей дашкольнага ўзро-сту, дамагаецца стварэння беларускамоўнага класа ў школе нумар 27, што знахо-дзіцца на Рэчыцы.
Па словах Сяргея, калі ён звярнуўся ў Берас-цейскі раённы выканаўчы камітэт, то высветлілася, што ў Берасці ўсе настаўнікі пачатковых класаў руска-моўныя:
- Я быў на прыёме ў загадчыка аддзела адукацыі Ленінскага райвыканкама - у Бярковіч, таму што акрамя яе ніхто не ўзяўся выра-шыць гэтае пытанне. Яна мне сказала, што няма на-стаўніцы беларускага класа, таму што ва ўніверсітэце імя Пушкіна цяпер няма вы-пускаў настаўніц пачатко-вых класаў, якія б вучылі дзяцей на беларускай мове. Усе выпускі ідуць толькі на рускай мове. Яна яшчэ спаслалася на тое, што я павінен набраць не менш 18-20 дзяцей і толькі тады гэта мэтазгодна. А я кажу, добра, тады мае правы бу-дуць парушаны - мой дзі-цёнак і я хачу навучацца на беларускай мове, а гэта не будзе зроблена.
Па словах Сяргея, райвыканкам спасылаецца на тое, што на роднай мове ў Берасці ёсць гімназія ну-мар 3, але на справе бела-рускамоўная яна толькі на паперах, бо большасць прадметаў у навучальнай установе выкладаюцца па-руску.
Аліса Поль,
Берасце.

Падводзім вынікі Агульнанацыянальнай дыктоўкі

Усебеларуская дыктоўка ў Менскай вобласці

Напярэдадні трэцяга этапа Усебеларускай дыктоўкі ў сядзібу ТБМ прыйшлі матэ-рыялы з вясковай школы Кру-пскага раёна Менскай вобласці. У гэтай дыктоўцы прымалі ўдзел людзі розных узростаў: ад 11 да 72 гадоў. У якасці тэк-сту яны абралі твор Максіма Багдановіча "Хто мы такія?", прапанаваны ТБМ. Варта ад-значыць арыгінальныя бланкі, якія арганізатары спецыяльна падрыхтавалі для гэтага мера-прыемства, з выявай Крывіц-кай Пагоні, услаўленай Максі-мам Багдановічам. Усяго дык-тоўку напісалі 17 чалавек. Ве-рым, што ў наступным годзе колькасць удзельнікаў Усебе-ларускай дыктоўкі, прысвеча-най юбілеям Янкі Купалы і Якуба Коласа, павялічыцца як у Менскай вобласці, так і па ўсёй Беларусі.
Наш кар.

Дыкт оўка прайшла па краіне

ІV Агульнанацыяналь-ную дыктоўку па беларускай мове пісалі слухачы падрых-тоўчых курсаў, што функцыя-нуюць пры грамадскім аб'яд-нанні "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скары-ны". У якасці тэксту дыктоўкі быў прапанаваны празаічны твор Максіма Багдановіча - эсэ "Хто мы такія".
Выбар быў зроблены з нагоды падрыхтоўкі да свят-кавання 120-ці годдзя з дня нараджэння класіка беларус-кай літаратуры - паэта, праза-іка, перакладчыка, літаратура-знаўца, гісторыка літаратуры Максіма Багдановіча.
Найбольш паспяхова справіліся з заданнем Пана-марова Даша і Дзятко Ліза. Абсалютным жа пераможцам сярод дзесяцікласнікаў стаў Яраш Лойка. Ён з інтэлігентнай сям'і: бацька - скульптар, маці - мастачка. Сам Яраш акрамя выдатнай вучобы, праяўляе здольнасці ў валоданні кам-п'ютарам, захапляецца нетра-дыцыйнай філасофіяй. Хлопец надзвычай шчыры ва ўзаемі-нах, карыстаецца заслужанай павагай і аўтарытэтам сярод аднакласнікаў.

Уладзімір Дзіско.

Пераможцы дыктоўкі ў Менску

Пераможцамі дыктоўкі ў Менску, якая прайшла 21 лютага, сталі вучні менскіх школ Ганна Карней, Юстына Саўка і Соф'я Набок.
Пераможца дыктоўкі ў Дварцы

Па выніках ІV Агульна-нацыянальнай дыктоўкі ў в. Дварэц Дзятлаўскага раёна пераможцам стала Крысціна Баравік .
Наш кар.

Хлебазавод №1 КУП "Мінскхлебпром" выпускае хлеб з прыгожай беларускай назвай "Пшанічка".

З ДЫЯЛЕКТНЫХ СЛОЎНІКАЎ - У ЛІТАРАТУРНУЮ МОВУ


Крыніцай абсалютнай большасці фразеалагізмаў з'яўляецца жывая народная мова, адкуль яны траплялі ў творы пісьменнікаў і публі-цыстаў і пад іх пяром станаві-ліся фактам літаратурнай мовы. В. Дунін-Марцінкевіч увёў у літаратурны ўжытак, напрык-лад, такія выразы: на кані і пад канём, вока не запарушыць, з голымі рукамі, на скорую руку. Здабыткам літаратурнай мовы сталі народныя фразеа-лагізмы, упершыню выкары-станыя ў творах Я. Купалы: лахі пад пахі, следам за дзе-дам, са свечкай (пашукаць), як апошняе ў печ усыпаўшы; у творах К. Крапівы: акунёў вудзіць, ні спору ні ўмалоту, плячысты на жывот, хоць вяроўкі ві (з каго).
У апошнія ж тры-ча-тыры дзесяцігоддзі літаратур-ная мова папоўнілася шматлікі-мі выразамі, якія браліся пісь-меннікамі і журналістамі не столькі з жывой мовы народа, колькі з дыялектных слоўнікаў. Першым такім слоўнікам была праца Ф. Янкоўскага «Беларус-кая фразеалогія: фразеалагіз-мы, іх значэнне, ужыванне» (Мінск: Выш. шк., 1968). Тут крыху больш за 1000 слоўніка-вых артыкулаў (без адсылач-ных). Аўтару «хацелася пака-заць не толькі багацце, але і разнамаснасць, разнастайнасць і самабытнасць народнай фра-зеалогіі беларусаў». Апісаныя тут выразы, сабраныя аўтарам амаль з усіх раёнаў Беларусі, у сваёй пераважнай большасці агульныя для літаратурнай і народна-дыялектнай мовы. А амаль усе астатнія (яны ў ра-нейшых, папярэдніх даведніках не фіксаваліся) варта лічыць рэзервам нашай літаратурнай мовы, крыніцай яе ўзбагачэння. Многія з іх - каля 20 (і, несум-ненна, пад уплывам гэтага слоўніка) уліліся ў літаратур-ную мову, уключаюцца ў су-часныя нарматыўныя давед-нікі, што пацвярджаецца адпа-веднымі прыкладамі іх выка-рыстання ў мастацкай і публі-цыстычнай літаратуры.
Вось пералік гэтых выразаў - з тлумачэннем іх сэнсавага зместу.
Ад'яда душы - 'на-зойлівы, надакучлівы чалавек'; араць дарогі - 'гаварыць ці ра-біць якое-небудзь глупства'; асёл маляваны - 'тупы, нера-зумны чалавек'; біць тылылы - 'гультаяваць, займацца пус-тымі справамі'; выганяць ма-тыліцу з каго - 'строга ўздзей-нічаць, правучваць каго-не-будзь'; выкручваць сырыцу з каго - 'поўнасцю падпарад-коўваць сваёй волі, свайму жа-данню, муштраваць'; гізунты цягнуць з каго - 'мучыць, знясільваць цяжкай працай ці празмернымі патрабаваннямі'; з пекла родам - 'люты, бесча-лавечны, бязлітасны (пра чала-века)', і ў коле і ў мяле (быць, пабыць) - 'у самых разна-стайных жыццёвых сітуацыях'; на хлеб спяваць - 'жабраваць, збіраць міластыню'; ні хадун ні сядун - 'хворы, маларухавы, слабенькі чалавек'; пагрэць пяты - 'пабыць дзе-небудзь зусім нядоўгі час'; пазнацца на фарбаваных лісах - 'ад-чуць, зведаць на ўласным до-сведзе чые-небудзь хітрыкі, падман' (у даведніку Ф. Янкоў-скага даецца ліса фарбаваць - 'быць няшчырым, выкручвац-ца хітруючы'); плысці за вадой - 'пасіўнічаць, прыста-соўваючыся да абставін'; у пень (збіць, знішчыць і пад.) - 'зусім, ушчэнт'; чортам падшыты - 'вельмі хуткі, рухавы' і 'хітры, шкадлівы'; шарварку адраб-ляць - 'марудліва, абыякава, без старання рабіць якую-небудзь справу'; (адзін) як вока ў лобе - 'зусім (адзін)'; як дурань з дзвярамі (насіцца, хадзіць, цягацца) - 'бяссэнсава, недарэчна'.
У «Слоўніку бела-рускай народнай фразеалогіі» (Мінск: Выд. БДУ, 1972) Е.С. Мяцельскай і Я.М. Кама-роўскага 2015 артыкулаў (ра-зам з 721 адсылкай). Тут тлу-мачацца і ілюструюцца пры-кладамі выразы, запісаныя аўтарамі пераважна ў Стаўб-цоўскім і Слуцкім раёнах. Най-большую цікавасць для фра-зеалогіі як навукі маюць каля 200 дыялектных выразаў, якія раней не публікаваліся. Аднак толькі адзін з іх, па маіх назі-раннях, прыжыўся ў літара-турнай мове. Гэта - выкліч-нікавы фразеалагізм зжыўшы лета ды ў маліны, які ўжы-ваецца як іранічнае выказванне нязгоды з чыім-небудзь запоз-неным намерам зрабіць штось-ці, напрыклад: « - Хоча ён князя Усяслава з поруба вы-зваліць. - Зжыўшы лета ды ў маліны… Ды Усяслава ўся Кіеўская раць пільнуе» (Л. Дайнека).
Г.Ф. Юрчанка ства-рыў на матэрыяле адной га-воркі (Чырванагорскага сель-савета Мсціслаўскага раёна) тры выпускі тлумачальнага фразеалагічнага слоўніка (усе выйшлі ў выдавецтве «Навука і тэхніка»): «І коціцца і валіцца» (1972), «І сячэ і паліць» (1974), «Слова за слова» (1977). Гэта першы адносна поўны слоўнік фразеалагізмаў адной гаворкі. Яна характарызуецца сутык-неннем лексічных і фразеала-гічных пластоў беларускай і рускай моў. Таму ў ёй ёсць фразеалагізмы і агульныя для беларускай і рускай моў (губа не дура), і агульнанародныя ўласна беларускія (біць лын-ды), і рускія (вушкі на маку-шке), і абмежаваныя ўжыван-нем ва ўсходніх раёнах Бела-русі ці відавочна мясцовыя (елькіна ахрана - 'нікудышная варта').
У трох выпусках слоўніка апісана 4425 выразаў. 9 з іх ужо ўвайшлі ў слоўнік фразеалагізмаў беларускай літаратурнай мовы: азяліць галаву каму - 'страшэнна надакучыць чым-небудзь (га-воркай, просьбай і пад.)'; тое самае, што і адурыць галаву каму; арду драць - 'сварыцца, спрачацца' (у Г.Ф. Юрчанкі: арду ўзнімаць - з тым жа значэннем); і сячэ і паліць - 'ведае, што сказаць, знаходлівы ў размове'; мудрыкі на хіт-рыкі - 'супрацьдзеянне на чый-небудзь падман аналагічнымі сродкамі'; на крывой кабыле (казе) не аб'едзеш каго - 'не ашукаеш, не перахітрыш'; не будзь дурнем - у значэнні адасобленай акалічнасці 'свое-часова скеміўшы, як трэба па-ступіць у пэўнай сітуацыі'; пацалаваць клямку - 'не да-біцца чаго-небудзь, не застаў-шы каго-небудзь дома'; хоць галавой аб сцяну біся - выказ-ванне безнадзейнасці, немагчы-масці зрабіць што-небудзь, каб выйсці з цяжкага становішча; шашкі ў мяшкі - 'схапіць з сабой свае манаткі'.
Ад папярэдніх слоў-нікаў адрозніваецца мая кніжка «З народнай фразеалогіі: ды-ферэнцыяльны слоўнік» (Мінск: Выш. шк., 1991). Ён таксама складзены на матэры-яле народнай мовы, але ўклю-чае ў сябе толькі тыя выразы, якія не апісваліся ні ў нарма-тыўных слоўніках літаратур-най мовы, ні ў даведніках на-родна-дыялектнай фразеалогіі і, такім чынам, належаць да фразеалагічнай нерушы. На сённяшні дзень больш як 30 выразаў з гэтага даведніка пе-райшло ў літаратурную мову, увайшло ў «Слоўнік фразеа-лагізмаў» і праілюстравана цытатамі-прыкладамі з твораў сучаснай беларускай літара-туры.
Вось гэтыя фразеала-гізмы: адзін на адным - 'гур-там, скучана, у цеснаце, вельмі блізка адзін ад другога (ся-дзець, стаяць і пад.)'; <аж> ад-скоквае ад зубоў у каго - 'выдатна, жвава, энергічна, з добрым веданнем справы рас-казваецца, вымаўляецца'; Алё-ша з батонамі - 'някемлівы, няўмелы чалавек, недарэка ці разявака'; варона з кала зва-ліцца дзе - 'вельмі горача, спякотна (на вуліцы, на дварэ)'; выкладаць бакі - 'есці што-небудзь апетытнае, смачнае'; даваць нос каму - 'адмаўляць таму, хто сватаецца'; каб хоць! - вокліч немагчымасці, адмаў-лення чаго-небудзь, пярэчання на сваё ці чужое выказванне; каланіца носіць каго дзе - 'хто-небудзь недарэчы, не ў парэ аказваецца, з'яўляецца дзе-небудзь'; канькі адкінуць - 'памерці'; на возе і пад возам быць, пабываць - 'у самых разнастайных, прыемных і непрыемных сітуацыях'; (чый) насок паглядае ў пясок - 'хто-небудзь слабы, нядужы, ня-доўга будзе жыць'; на чорта падобны - 'знешне непрываб-ны, непрыгожы (пра чалавека ці канкрэтны прадмет)'; неба ў клетачку - 'турма ці іншыя месцы знявольвання'; нясе-янае родзіцца ў каго - 'хто-небудзь выдумвае, сцвярджае што-небудзь без апоры на факты'; пад сілу - 'пад пахі дзвюмя рукамі (браць, схапіць пры баруканні)'; сабачая ра-дасць - 'самая танная каўбаса, звычайна ліверная'; скура гаворыць на кім - 'хто-небудзь залішне рухавы, неспакойны, няўрымслівы'; скура ды арма-тура - 'вельмі худы, змарне-лы'; трус у карты не гуляе - 'выказванне рашучасці перад прыняццем якога-небудзь ра-шэння'; у дубкі ісці з кім - 'уступаць у сутычку з кім-небудзь, задзірацца ці пярэ-чыць каму-небудзь'; у лесе гадаваўся - 'няўмека, неспрак-тыкаваны чалавек'; хоць у плуг запрагай каго - 'хто-небудзь вельмі моцны, здаровы'; цераз губу не пераплюне - 'вельмі слабы (пра старога ці хворага чалавека)'; ці грэх ці два - 'паспрабуем, трэба рызык-нуць (адважыцца зрабіць што-небудзь пасля разваг, нерашу-часці)'; чартоў (чарцей) га-няць - 'сурова распраўляцца з кім-небудзь, лупцаваць каго-небудзь'; чый чорт старшы (старэйшы) - 'чыя-небудзь перавага, перамога ці слуш-насць'; шылам хлеб есці - 'жыць у нястачы, у беднасці, галадаць'; як запалка зага-рэцца - 'ігненна, раптоўна (пра нечаканы парыў гарачнасці)'; (сказаў) як звязаў - 'катэ-гарычна, як канчаткова выра-шанае'; як з казы карова - 'нявартасны, нікудышны, не-адпаведны назве, месцу, пасад-зе і пад.'; як каню даць, уваліць - 'не шкадуючы, вельмі моц-на'; як ксёндз Магдусі да-гадзіць - 'вельмі добра'; як лапцем па балоце ляпнуць - 'вельмі недарэчна, нетактоўна (сказаць што-небудзь)'; як лядні - 'вельмі халодныя (рукі, ногі)'; як папа Карла - 'на-пружана, высільваючыся (ра-біць, працаваць і пад.)'.
У 2000 годзе пабачыў свет «Слоўнік дыялектнай фра-зеалогіі Гродзеншчыны» (Гро-дна: ГрДУ) М.А. Даніловіча. У ім апісваецца больш за 2000 фразеалагізмаў, пераважная большасць якіх не адлюстра-вана ў даведніках як літаратур-най, так і дыялектнай мовы. Хоць слоўнік выдадзены не так даўно і параўнальна невялікім накладам, але ўжо дзесяць упершыню змешчаных і апі-саных у ім фразеалагізмаў сталі здабыткам літаратурнай мовы і ўключаны ў нарматыўныя даведнікі: вялікі расці - 'вы-казванне дарослых, адрасава-нае дзецям, як пажаданне ім удачы, поспеху, усяго добра-га'; галава не на вошы ў каго - 'хто-небудзь разумны, кем-лівы, знаходлівы'; даць у ногі - 'кінуцца наўцёкі'; замуж за пана Пясоцкага збірацца - 'паміраць' (у даведніку М.А. Даніловіча з тым жа значэннем: ажаніцца з Пясоцкім); (біць) і душу слухаць - '(біць) вельмі моцна, не шкадуючы'; на воўка - 'навошта'; на гвалт - 'няўхільна, неадкладна, аба-вязкова (трэба рабіць што-не-будзь)' і пра дапамогу пры не-бяспецы (крычаць, галасіць і пад.); на зайцаў скок - 'вельмі мала (звычайна пра неістотнае павелічэнне ці памяншэнне дзённага часу); як ойча наш - 'вельмі добра, цвёрда (знаць, запомніць)'; як сала без хлеба - 'вельмі, надзвычай (дурны, пра каго-небудзь)'.
Як бачым, дыялект-ныя слоўнікі, апрача іх чыста навуковай значнасці, істотна садзейнічаюць узбагачэнню фразеалагічнага фонду літара-турнай мовы.
Іван ЛЕПЕШАЎ.


О, нашы Пухавічы!
Ім і Менск не ўказ!


Спадару Маскевічу С.А.
Міністру адукацыі Рэспублікі Беларусь
220010 Мінск, вул. Савецкая д. 9

Паважаны Сяргей Аляксандравіч!
Нам стала вядома, што ў студзені 2011 г. з настаўніцай Талькаўскай сярэдняй школы Пуха-віцкага раёна Наталляй Валянцінаўнай Ільініч не быў прадоўжаны працоўны кантракт, і чалавек, які шмат гадоў шчыра і аддана працаваў на карысць Бацькаўшчыны, з'яўляючыся адным з самых вядомых і паважаных настаўнікаў у раёне, страціў сродкі для існавання незадоўга да выхаду на пенсію. Спадарыня Наталля з'яўляецца актыўным сябрам ТБМ, праводзіць грунтоўную краязнаўчую працу ў сваім раёне і мае заслужаны аўтарытэт сярод былых і цяперашніх вучняў школы, а таксама сярод жыхароў раёна.
У абарону спадарыні Ільініч было накіравана некалькі лістоў на імя дырэктара Талькаўскай сярэдняй школы сп. Н.В. Меркуль ад жыхароў Пухавіцкага раёна з просьбай пакінуць яе на працы. Аднак, па незразумелых прычынах адміністрацыя школы не спяшаецца гэта рабіць.
Вышэйзгаданая справа набыла вялікі розгалас у сродках масавай інфармацыі, што сведчыць пра высокі аўтарытэт спадарыні Н.В. Ільініч.
Просім Вас дапамагчы аднавіць на працы спадарыню Н.В. Ільініч у якасці настаўніцы Талькаўскай сярэдняй школы.
Я спадзяюся, што Вы паставіце кропку ў гэтай скандальнай справе і адновіце справяд-лівасць у адносінах да Наталлі Валянцінаўны Ільініч.
Дадатак на 8 старонках.
З павагай,
старшыня ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны",
сябра Рэспубліканскага
грамадскага савета па справах
культуры і мастацтва
пры Савеце Міністраў
Рэспублікі Беларусь А. А. Трусаў.


Старшыні грамадскага аб'яднання
"Таварыства беларускай мовы
імя Францішка Скарыны"
Трусаву А.А.

Паважаны Алег Анатольевіч!

У Міністэрстве адукацыі разгледжаны Ваш зварот па пытанні вяртання на працу ва ўстанову адукацыі "Талькаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа" настаўніка гісторыі Ільініч Н.В. Паведамляем наступнае.
Установа адукацыі "Талькаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа" знаходзіцца ў падпарадкаванні аддзела адукацыі Пухавіцкага райвыканкама. Міністэрства адукацыі не з'яўляецца наймальнікам Ільініч Н.В. Рашэнне пытанняў, звязаных з заключэннем і спыненнем працоўнага дагавору з працаўніком, знаходзіцца ў кампетэнцыі наймальніка.
Намеснік Міністра К.С. Фарыно.

Спадару К. С. Фарыно,
намесніку Міністра адукацыі
Рэспублікі Беларусь
220010 Мінск, вул. Савецкая д. 9

Паважаны Казімір Сцяпанавіч!
Дзякую за адказ на мой ліст (№9 ад 07.02.2011 г.) на імя Мінсістра адукацыі. Паколькі Міністэрства не можа (а можа і не хоча?) аказаць рэальную дапамогу простаму вясковаму настаўніку, які раптоўна быў пазбаўлены любімай працы і застаўся без сродкаў да існавання, прашу Вас пераслаць наш ліст разам з усімі дадаткамі ў аддзел адукацыі Пухавіцкага райвыканкама.
З павагай,
старшыня ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны" А. А. Трусаў.
(Працяг перапіскі будзе.)


Рэдакцыя "Нашага слова" і сябры ТБМ выказваюць шчырае спачуванне жонцы і дачцэ шчырага беларуса, вядомага фізіка
Руткоўскага Фадзея Канстанцінавіча з прычыны яго смерці.

3 красавіка 2011 г. не стала археолага Юрыя Зайца.
Юры Заяц нарадзіўся 12.01.1951 г. у Лідзе, скончыў Менскі педінстытут, кандыдат гістарычных навук. Даследаваў археалагічныя помнікі на тэрыторыі Менска і Заслаўя, Асіповіцкага, Барысаўскага, Дзяржынскага і Менскага раёнаў.
Сакратарыят ТБМ выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім нябожчыка.


Той самы дылетант завітаў на гістфак БДУ


24 сакавіка на гіста-рычным факультэце БДУ адбылася незвычайная суст-рэча. Да нас прыйшоў Юры Жыгамонт - вядовец вядомай перадачы "Новыя падарож-жы дылетанта" на канале СТБ. Прысутных было так шмат, што замест аўдыто-рыі спатрэбілася выдзяляць актавую залу, бо ўсе 120 удзе-льнікаў не змяшаліся. Гэта быў сапраўдны аншлаг!

Напачатку сустрэчы спадар Юры адразу заявіў, што ён не гісторык, а сапраўдны ды-летант: "Калі чалавек ведае свае карані, сваіх каралёў ці князёў, то гэта не значыць што ён гісторык". Акрамя перада-чы "Падарожжы дылетанта", Юры Жыгамонт з'яўляецца з 1994 года акторам Тэатра юнага гледача. Удзельнічае у спектаклях «Маленький лорд Фаўнтлерой» і «Тарас на Пар-насе». Пра што толькі не пы-талі: і пра першае каханне, і пра сям'ю, і пра любімую постаць у гісторыі і нават, ці святкуеце Вы 25 сакавіка?
- Калі ў Вас пачалася цікаўнасць да гісторыі?
- Цікавасць да гісторыі пачала праяўляцца ў год пяць. Аднойчы мы з бацькам касілі луг, потым неяк ён сеў і запла-каў. І сказаў мне, што ўсё гэтае поле калісьці належала твайму дзеду. Я падумаў, а хто ж мой дзед?
* * *
Я і не думаў паступаць на гістфак, а вырашыў пайсці ў акторы. Запрасілі на ролю ў Тэатр юнага гледача, там і застаўся.
- Каго б Вы хацелі сыграць у тэатры?
Я хацеў бы сыграць ролю Алеся Загорскага.
- Як Вы прыйшлі да праграмы "Новыя падарож-жы дылетанта"?
- Запрасілі на праграму, на пробы, і я шчыра кажучы ніколі не думаў што яна пра-існуе 10 гадоў.
- Колькі часу ідзе на адну праграму?
- На адну праграму ідзе дзень, я мару каб на пра-граму давалі хаця б тыдзень, і мы маглі выходзіць два разы на тыдзень. За дзень спрабуеш усё ахапіць і распытацца ў людзей пра мястэчка. Жывеш у кірунку - біблятэка, тэлеба-чанне, тэатр.
- Вы аб'едзілі ўсю Бе-ларусь, а якая мэта пра-грамы?
- Мэта данесці данесці людзям, што ў нас вельмі ціка-вая гісторыя. Вось вам цікавы выпадак. Прыехалі ў вялікую вёску, а там дзед і адна карова на ўсю ваколіцу. На пытанне, чаму так склалася, ён адказаў, што карову трымаюць ляні-выя, тыя, каму лянота ў магазін па малако хадзіць!
- Калі б у Вас была магчымасць і грошы аднавіць адзін помнік, каму б Вы яго аднавілі?
- Аднавіць мне хацелася б не тое што помнік, а Вялікае Княства Літоўскае.
* * *
- Я наогул інтэрнэтам не карыстаюся!
- Ці не было ў Вас жа-дання выдаць кнігу па гісто-рыі, краязнаўству?
- Я вам шчыра скажу, што ў школе вучыўся на адныя двойкі, і каб мне напісаць кніжку?!
- А якая ў Вас сям'я?
- Так склалася, што я разведзены, засталася адна дачка. Сям'я - гэта тое, што цябе ахоўвае. У нас было з дзяцінства, збіраліся ўсёй сям'ёй сенам раскласці стол, у нас усё засталося.
- Ці адродзіцца бела-руская мова?
- Яна на працягу часоў увесь час забаранялася. Душа - гэта мова. Гэтае выпраба-ванне дадзенае нам, мы не губ-ляем веру ў тое, што гэта на-шая зямля, гэта Беларусь.
- Калі б перад Вамі паўстала пытанне: тэатр ці праграма?
- Тэлебачанне для мяне як нейкая падпрацоўка. Калі паставілі б пытанне рубам, то я б займаўся праграмай. Гэта зараз ужо маё жыццё.
* * *
Энергетыка месца, калі там было шмат бітваў, людзі гінулі, то энергетыка вельмі цяжкая. А калі ў месца прыяз-джаеш, дзе шмат храмаў, месца намоленае, то там нашмат лягчэй. Я больш люблю зды-маць на захадзе, бо там больш захавалася.
- Ці было так што Вашая перадача зберагла гарадзішча, замчышча?
- У Косаве было калісь-ці ўсё завалена, а праз два тыд-ні пачалі адбудоўваць. Калі людзі даведваюцца, што гэта не проста камяні, то яны самі па-чынаюць нешта рабіць.
- Калі Вы даследуеце вёску, то на што больш за ўсё звяртаеце ўвагу?
- На ўсё. І на побыт, і на абрады. Бывае вёска, дзе столь-кі ўсяго шмат, а расказаць у 26 хвілінах проста немагчыма.
- Ці склаўся ў Вас воб-раз тыповага беларуса?
- Аднойчы знаёмая мне сказала: "Юра, когда я увидела Вас в национальном костюме, то я всё поняла». Вось вам ціка-вая гісторыя. Аднойчы трэба было здаць гадзіннік у рамонт. Я даю грошы, у мяне дзесяці рублёў няма, і мне кажуць - не трэба. Я кажу, давайце, дам 1000. Потым усё добра, піша паперу.
- Як прозвішча?
- Жыгамонт.
- Як, як? Жыгмант? Што ж Вы, Жыгмант, сразу не сказали, ваши уехали!
- Раскажыце пра швейцарскія гадзіннікі якія вырабляліся ў Беларусі?
- У нас гадзіннікі пер-шыя на Беларусі вырабляліся на Дуброўне. Рабілі іх белару-сы, вельмі добрыя былі гадзін-нікі.
- Што дае Вам нат-хненне?
- Натхненне дае мне мая зямля і мае продкі.
- Дзе Вы шукаеце ін-фармацыю?
- Я мясціны ўсе выбі-раю сам. Матэрыял збіраю ўвесь сам па бібліятэках, архі-вах, праз сяброў - гісторыкаў.
- Якое маеце хобі?
- Камяні збіраю. Сам камень мне вельмі падабаецца. Прыязджаю ў вёску і з яе вель-мі цікавы каменьчык прывожу. А яшчэ падковы збіраю.
- Ці збіраецеся Вы святкаваць 25 сакавіка?
- 25 сакавіка- дзень нараджэння краіны. У гэты дзень буду піць каву і адзна-чаць з сябрамі.

Напрыканцы сустрэчы Юры Жыгамонт быў стомле-ны, але задаволены, бо, па ягоных словах, ён ніколі не мог падумаць што ў яго перадачы столькі аматараў. А таксама, ён адзначыў, што на гістфаку шмат прыгожыў дзяўчат, і зараз ён пачынае шкадаваць, што ў свой час не паступаў сюды.
Не забудзьцеся ўклю-чыць тэлівізар штосуботы а 13.20 (час перадачы часта змяняецца, сачыце за абнаў-ннямі).
Наш кар.


Кнігапіс

Пра каханне ў рыме вайны
Славамір Адамовіч «Рым», Мн., 2011, «Медысонт», стар. 1-108.


Калі зноўку прыгадаць непарушны біблейскі пастулат «што ні робіцца - усё на лепшае», апошнім часам нельга абыйсці ўвагай лямант уладальнікаў дыскарняў і кнігарняў аб заняпадзе бізнэсу. Маўляў, што ж тут на лепшае, калі народ адвярнуўся ад мастацтва? І хто вінаваты ў крызісе?
А вінаватая хіба спрадвечная беларус-кая спадзева на піяр, калі дзялкі свята вераць, што геніі ўтвараюцца ўсяго ад раскруткі бездараў. Але факт: як Дабрыніна ні рас-кручвай, Гуно з яго не атрымаецца (ці наад-варот). І вось акурат у часіны татальнага заняпаду падгнілых схемаў на святло прабі-ваюцца таленты: у кнігарнях усё яшчэ пыляцца некранутыя томікі лаўрэатаў саматужных прэмій кшталту Бадалак Маткіных ды Маталак Дзе-дкіных, а адвернуты ад іх народ узахліст пра-глытвае наклады спляжанай класікі (паэты Ларыса Геніюш, Алесь Салавей, Наталля Арсеннева ў кнігах і на дысках перакрываюць нават рэйтынгі дэтэктываў). Чаму? Бо яны не мудрагельствавалі з малпаваннем чужынскіх экзатычных формаў на ўзор беларускага хоку і хайку, тамы якога можна варганіць штогод карагод («За вакном ідзе дождж,/ Слёзы на шчоках,/ Ды ну іх усіх…», «Машыны залізваюць мокры асфальт,/ Мітуслівыя людзі забыліся на свята,/ Куды падзелася грэчка з крамаў…»), а здзіўлялі асэнсаванасцю жывых пачуццяў у стройнасці дасканалых класічных формаў. І каб не склалася ўражання, што Мартыненка -кансерватар адпрэчвае саму ідэю наватарства, парэкамендую пачытаць хоку Рыгора Кру-шыны - з дубу ляснецеся, бо геній і ў наватарстве выяўляе валоданне дасканалымі класічнымі формамі, хоць не яны першааснова ў яго.
Але лёгка нахвальваць класіку, хай сабе і колісь прытаптаную, а як жа з прагай асэнса-вання сучаснага досведу? Ці знойдзем тут крыніцу аптымізму ў наш крызісны час?
Кнігі Анатоля Сыса, напрыклад, заўжды былі ў тотал-топах і пры жыцці паэта, і пасля яго заўчаснага адыходу ў вечнасць («Сёння ў фаворы хайку-лімерыкі…/ Пішуць спакойныя, без ніякай істэрыкі…/ Апошні з нашых памёр у нуль пятым…/ Таму што быў не з падкладачнай ваты… » - С. А.), але ён быў чалавекам-унікумам, кожны радок якога прадыктаваны прыродным боскім натхненнем. А хто можа параўнацца з ім?
У 90-х усе мы былі проста сябрамі ў таварыстве маладых літаратараў «Тутэйшыя», але і сярод нас былі непераўзыйдзеныя лідары, якіх хацелася не проста пачытаць, але і асабіста паслухаць: толькі ў паэзіі гэта той жа Сыс, Славамір Адамовіч, Сяржук Вераціла, Міхась Скобла, Вольга Куртаніч, Алесь Бадак… Нехта спіўся, нехта з'еўся, нехта здаўся за грош ламаны. Зноў расчараванні? Але ўсё адно «што ні робіцца - на лепшае», бо нядаўна мне ўдалося адкрыць цуд былой энергетыкі Міхася Скоблы яшчэ шырэй за адкрыцці 90-х. А што б вы сказалі на тое, каб у наш крызісны час Сыс вярнуўся, аджыў? Немагчыма? Вунь, маўляў, нават ягоны паплечнік Славамір Адамовіч, вярнуўшыся з сусветных бадзянняў па Амерыках і Нарвегіях, нібыта забыўся на паэзію, расчаравана кідаючы погляд у цалкам зчужэлую літаратурную тусоўку, як той Алесь Салавей: «Какая разница, не всё ли равно?» Але менавіта ў вершах Славаміра аджыў Сыс: «Ты быў - і вось гэта галоўнае», - піша ён у 2008 да 3-й гадавіны пахавання Анатоля Сыса.
Не жадаючы паляпваць расчараванага генія па плячы, я, прынамсі, захаваў спадзяванне на Бога, які ж дзеля чагосьці надзяліў яго талентам кранаць зчарсцвелыя душы. І вось 2011 год кінуў на развалы кніганошаў стыльны томік: Славамір Адамовіч «Рым». Баючыся чарговых расчараванняў, я ўсё ж наўздагад разгарнуў кніжку першага самаахвярнага флэш-моба з зашытым ротам, першага апалітыч-нага рызыканта палітычных рыфмаў пра «так нагло топорщит усы», першага аўтара паэтыч-ных «Турэмных дзённікаў». І хоць сам Славамір потым наракаў, што я няўдала разгарнуў, з кніжкай я ўжо не змог развітацца. Мне патра-піўся верш-прысвячэнне «Прынцэсе Нарвегіі Марце Луізе»:
Нашчадніца суровага берсерка,
Прыгожая звычайнай пекнатой,
Прынцэса Марта бачыць у люстэрку,
Што хутка стане мамай маладой.
Не ў дыхавічнай плоці спее семя -
Здаровая жанчына носіць плод,
Каб нарадзіць агністае, як крэмень
Дзіця, што прывітае свой народ.

Ну, калупайлы беларускія, дачапіцеся да нястройных рытмаў або недакладных рыфмаў - не атрымаецца, бо форма проста ідэальная. А змест!
Вось яна, формула Макрапуласа. Тут вам і прынцэса, і экзотыка, і здаровы патрыя-тызм - усё тое, чаго ў нас няма ўжо гадоў трыста, з чаго іншую праўду спяваюць беларускія панкі: «Акіян улётак сонца аж зацміў,/ Бацька свайго сына віламі забіў» (бацька Сяржука Скрыпнічэнкі, таго панка, ужо таксама купіў сабе «Рым» Адамовіча). І забіты сын (той, з песень жывога сына) нават не расшыфруе ўжо і пасланне на роднай мове, змушаны перапытваць: «А што такое дыхавічны? Мо расійскі рэжысёр? А што такое берсерк?», хоць з кантэксту відаць, што раз «не дыхавічны - гэта здаровы», значыць «дыхавічны - задохлік». А берсерк - гэта невядомы нам панятак палымянага змагара за сваё, роднае ў Нарвегіі, у вікінгаў. Настолькі невядомае, што ў інтэрнэце адзін канцартовы менеджар, які вечна змагаецца з «долбанымі націоналістамі» ў Беларусі, падпісваецца цалкам адваротнай для яго мянушкай Berserk (згадка пра яго ды прозвішча трапіла і ў маю новую кнігу «Rock on-line»). Дзякаваць Богу, не замінала тое і Славаміру Адамовічу назваць свой блог www.berserk5.livejournal.com, затое тут, як і ў паэзіі Славаміра, слова не стала пустаслоўем.
Дзіўна, аднак, што паэт не раз у вершах сваіх падкрэслівае «я пралетар», а ў прадмове згадваецца больш відавочнае: «Славамірава маці - шляхетная Юзэфа Чантарыцкая - перадала сыну разам з грудным малаком зусім спадчынны запавет клапаціцца пра лёс свайго народа і Бацькаўшчыны». І я веру абодвум, пільнуючы, як самааддана шляхцюк пераварочвае ворыва нацыянальнай раллі.
Як толькі я пачаў чытаць кнігу, дык ужо нават у цытатах самой прадмовы адчуў тое, чаго няма ў аніводнага паэта, акрамя Сыса - у кожным радку звініць нерв чытацкай душы. Дый ці не ў кожным слове: «Пішу я, як другія сталі пер-шымі,/ А першыя пайшлі ў сівую золь». Сыс вярнуўся, бо роўных яму няма, а Адамовіч заў-жды быў гарантам неўміручасці генія. Бела-рускі народ не выжыве без генія. І ён мае яго! Праўда, «кніга, выдадзеная коштам аўтара», а не рызыкай выдаўца, мае і свае хібы: карэктару заплацілі, а яна не дагледзела, напрыклад, што ажно двойчы замест «толькі» напісана «толью», а вось рытміку стройных рыфмаў паэта збіць здолела, паправіўшы «сонны абраз» на «сонны вобраз», «заразу» на «зараз» (пільнае сэрца ад-чувае ў стройных шыхтах рыфмаў, адкуль пэўны гарбылёк на роўнай дарозе):
Краса і сіла, слёзы і бяда,
А трэба жыць, жыццё прайдзе, зараза,
Старэем мы, як горная руда…
Дык адкуем сябе ў агні паразы.

Ух, як валодае стройным шыхтом коліш-ні лідар партыі Правы Рэванш! Але другі радок, па шчырасці, гэта мая рэканструкцыя, дзе я ўявіў, што карэктару не спадабалася слова «прайдзе» (ну факт, націск чужы), і яна робіць выразную інтэрвенцыю: «А трэба жыць, жыццё праходзіць зараз!» І забівае не толькі рытм, але і сэнс. Ды ўсё ж сам талент падказвае правільны тон. Ды не магло быць у яго й нешта кшталту «Ў агні параз», бо жыццё не праходзіць за раз. Дый не зараз, а цяпер (цяпер праходзіць, а зараз пройдзе).
І не бяда, што тут не скажаш нібыта «паэт заўсёды быў далёкі ад палітыкі», бо ў яго высокай паэзіяй шыбаюць нават вершы-дэкларацыі. Напрыклад, «Адракаюся» ці не больш строма за «Я не люблю» Высоцкага:
Адракаюся ад запраданцаў,
Адракаюся ад паяцаў,
Ад свабодных радыёстанцыяў,
Ад лядова-магільных палацаў.

Дачытайце да канца - здрыганецеся! Але слушнасць застанецца за Славамірам, бо ён сапраўды славіць Мір, нават у рыме вайны, калі і з афіцыйнага TV абяцаюць пусціць войскі на вуліцы родных гарадоў.
Калі, напрыклад, цуд паэзіі Ларысы Геніюш у шчыраванні пакутнай патрыятычнай душы, дык цуд паэзіі Славаміра Адамовіча яшчэ і ў звыклай цвярозасці светлых пачуццяў. Ён як лек для спакутаваных душ, які трэба прыняць своечасова, пакуль не аддалі канцы. Каб жыць!
Дарэчы, рэдактарам кнігі ды аўтарам прадмовы стаў сімвалічны рэаніматар жанру эпасу ў сучаснай прозе Васіль Якавенка, тры-логія «Пакутны век» якога таксама стала надысь кніжным бэстсэлерам года ў наш крызісны час. І ў самой назве той прадмовы адчуваецца сумоўе роўназначных талентаў - «Дотык да агню апраметнага». Вось такая яна, паэзія Славаміра Адамовіча і проза Васіля Якавенкі. «А тут асоба, безумоўна, тонкай натуры, лірычная, з драма-тычным наканаваннем у лёсе».
Праўда, хацеў было папракнуць паэта за пяток чужамоўных вершаў гэтай кнігі, чаго не дачакаешся ад Сыса ці Скоблы, бо рыфмы - гэта святыня, якая не можа быць двуязыкай, але Славамір нібыта аспрэчвае гэтую ісціну, перакрываючы нават талент Высоцкага ці Маякоўскага. Ажно ў сэксуальных алюзіях ён не толькі здзіўляе, бянтэжыць, але натхняе акурат жывы крывіцкі дух: «Мне женщина нужна, но чтоб такая, /как мать моя у моего отца…» У эратычным гарце ён не саступіць нават Рыгору Крушыну!
Мо прымазацца і мне да славы рэінкар-наванага гэтай чацвёртай кнігай генія: па вяртанні Славамір нібыта адчуваў сябе чужым у родным краі, але не выракаўся яго, наведваў літаратурныя прэзентацыі, музычныя імпрэзы, іншыя масавыя гуртоўкі ды, аказваецца, пра-цягваў пісаць вершы. Аднойчы бачыў я ў ягоных руках і нашу з А. Мяльгуем кнігу «222 альбомы беларускага року», прысвечаную нашым дзецям Альдоне Мартыненцы і Стасю Мяльгую. Дык вось і Славамір у сваім «Рыме» асмеліўся на слушнае прысвячэнне: «Til min Datter/Маёй дачцы Ксені». І ў тым таксама вера ў неўміручасць беларускага/ліцвінскага/крывіцкага духу на гэтай зямлі. Тым больш, што ў вершах Славаміра не толькі няўрымслівая душа віруе, але і грунтоўнае асэнсаванне трывалых сямейных каштоўнасцяў, боскае асэнсаванне прыроды, лесу, лёсу, кексу і сэксу, якое не збянтэжыў нават «Успамін пра самаго-наварэнне».
Колькі паэзіі Славамір адчуў нават у гэтым, выразна дэманструючы сапраўднае, а не фармальнае наватарства. Менавіта таму ў вершы тым ані грама блатняка, развязнасці. Бо Славамір Адамовіч не рыфмы пляце, а шчыруе душой («Я не пішу вершыкаў,.. проста ў душы маёй варыцца, а я памешваю,/ каб на стале вашым сытым было нешта і да хлеба»), а наконт парадоксаў самагонаварэння тлумачэнне зной-дзем у вершы «Прадчуванне»:
Хопіць слабнуць, хопіць паддавацца
Настальгіі, суму і віну.
Калі нельга дома заставацца,
Выбірай апошняе - вайну.

Мо рэзкавата? А як жа жыць пасля такога: «Прападаю, чую, прападаю, - ні Радзі-мы, ні дзяцей і ні/ рук тваіх, што ціха так гартаюць/ кнігу ў вечаровай цішыні». Верш, аказваецца, пра каханне! І шмат у Славаміра вершаў пра каханне - адкрытых, пранізлівых, глыбокіх. Дый увесь ён такі, непаўторны, нябачаны. Як сказаў бы super-star польскага кабарэ Анджэй Расевіч: «Ale jestem genialny i dla tego mi wolno». Як, напрыклад, у лірыцы кахання:
Прыхінуцца да тваіх каленяў
Перад боем, некалькі хвілін,
А пасля ў парыве захаплення
Расстраляць апошні магазін.

А што за назва ў кнігі - «Рым». І тут ані ігнарацыі Лондану ці Парыжу, тым больш Полацку, бо вершы паэта рымеюць прадчу-ваннем вялікіх здзяйсненняў свайго краю. Рымець могуць нават халоднакроўныя рыбы і гады, дый пацукі, якія першымі бягуць з мараплава ў рыме затопу. І вось Беларусь дачакалася рыму, таму паэт падказвае слушныя шляхі ўсёй сваёй творчасцю.
Вітаўт МАРТЫНЕНКА.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX