Папярэдняя старонка: 2011

№ 22 (1017) 


Дадана: 02-06-2011,
Крыніца: pawet.net.



НАША СЛОВА № 22 (1017) 1 чэрвеня 2011 г.


Абяром на тэстах беларускую мову
Зварот Сакратарыяту ТБМ

Шаноўныя абітурыенты і іх бацькі!

Неўзабаве пачнецца кампанія па здачы тэстаў для паступлення ў ВНУ. Прапануем Вам падчас выканання заданняў абраць беларускую мову, мову Купалы і Коласа, Багушэвіча і Багдановіча, Караткевіча і Быкава.

Гэта стане сапраўдным чынам беларускага патрыёта, сведчаннем таго, што тысячагадовая гісторыя існавання беларускай мовы як мовы еўрапейскага народа мае свой працяг у наступных стагоддзях.

Дарэчы, кожны з будучых студэнтаў можа дамагчыся таго, каб у ВНУ яго навучалі па-беларуску. Заканадаўчая база гэта дазваляе зрабіць без праблем. Не трэба баяцца і новых зменаў у беларускім правапісе, бо ў гэтым годзе ў заданнях па тэставанні яны ўлічвацца не будуць.

Прынята на паседжанні Сакратарыята ТБМ

25 траўня 2011 года.


У дзень памяці Максіма Багдановіча

25 траўня ля помніка Максіму Багдановічу, што стаіць паблізу Опернага тэатра ў Менску, адбылася імпрэза ў памяць Паэта. Упершыню яна праходзіла на вольным паветры (звычайна ў сценах музея Багдановіча). На імпрэзе прысутнічаў міністр культуры Павел Латушка.

Выступаючы на мітынгу міністр паведаміў, што да канца года ў сталічным Траецкім прадмесці будзе адноўлены дом, дзе нарадзіўся Максім Багдановіч (09.12.1891-25. 05.1917)

Па яго словах, у адпаведнасці з пастановай Савета міністраў “Аб мерапрыемствах, прысвечаных 120-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча” створаны аргкамітэт, прадугледжаны шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку выданне кніг.

Удзельнікі мітынгу сталі сведкамі літаратурна-музычнага прадстаўлення “Скрозь памяць далёкіх гадоў...”, усклалі кветкі да помніка паэту. У Святапетрапаўлаўскім саборы прайшла памінальная служба. А ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылося прадстаўленне “Паэтычна-музычная вандроўка ў краіну светлага смутку…” - сумесны праект музея і трыа “Вытокі” Белдзяржфілармоніі.

Наш кар.


225 гадоў з дня нараджэння
Канстанціна Тызенгаўза

ТЫЗЕНГАЎЗ Канстанцін (3.06.1786-16.03.1853), прыродазнавец, асветнік. Нарадзіўся ў мяст. Жалудок на Гарадзеншчыне. Прымаў удзел у вайне 1812 г. Пасля вайны цалкам аддаўся навуковай працы ў галіне арніталогіі. Аўтар твораў на польскай мове “Асновы арніталогіі, або навукі пра птушак” (1841) і “Усеагульная арніталогія, або Апісанне птушак усіх частак свету” (1843-46). Тызенгаўз захапляўся жывапісам, быў вучнем мастака Я. Рустэма. Меў у Паставах сваю карцінную галярэю. Апрацаваў ілюстрацыйны матэрыял да кнігі У. Тачаноўскага “Заалогія польскіх птушак” (1862). У сваім маёнтку ў Паставах стварыў арніталагічны музей, у якім было некалькі тысяч узораў птушак з Беларусі, Літвы і Украіны. Пры музеі была значная бібліятэка, якая складалася з кніг па арніталогіі, а таксама рэдкіх помнікаў польскага пісьменства, каштоўнага збору гравюр і сямейнага архіву, дакументы якога пачыналіся ад 13 ст. Пасля смерці Тызенгаўза. справу па падтрыманні музея і бібліятэкі і іх папаўненні прадаўжаў яго сын Райнольд (1830-80). У 1856 экспанаты арніталагічнага музея адышлі паводле волі нябожчыка Віленскай археалагічнай камісіі, пры якой быў створаны арніталагічны кабінет. Бібліятэка засталася ў Паставах у нашчадкаў. У 1914 сямейны архіў Тызенгаўзаў перададзены ў бібліятэку ардынацыі Пшаздзецкіх у Варшаве. У час 1-й Сусветнай вайны бібліятэка Тызенгаўзаў перавезена з Паставаў у Смаленск. Далейшы яе лёс невядомы.


170 гадоў з дня нараджэння
Элізы Ажэшкі

АЖЭШКА (Арэшка; дзявочае Паўлоўская) Эліза (6.6.1841, б. маёнтак Мількаўшчына, Гарадзенскі р-н — 18.5.1910), беларуская польскамоўная пісьменніца. У фармаванні яе светапогляду выключную ролю адыграді паўстанне 1863-64 і сялянскі рух 1860-80-х г. на Беларусі. Была звязана з дзеячамі славянскай культуры: Ф. Багушэвічам, І. Франко, М. Салтыковым-Шчадрыным і інш. Літ. дзейнасць пачала ў 1866 (апавяд. «Малюнак з галодных гадоў»). Творчасць 1870-х г. зведала ўплыў ідэй «варшаўскага» пазітывізму, асветнай працы з народам. Выступала за раўнапраўе жанчын (аповесці «Апошняе каханне», 1868, «Пан Граба», 1869-70, «Марта», 1873), з крытыкай шляхецкай арыстакратыі і саслоўных прымхаў (раман «Пампалінскія», 1876), з гуманіст. пазіцый адстойвала інтарэсы працоўных (зб. апавяд. «3 розных сфер», т. 1-3, 1879-82). У рамане «Над Нёманам» (1887) адлюстравала вострыя праблемы тагачаснай польскай рэчаіснасці. У аповесцях «Нізіны» (1884), «Дзюрдзі» (1885), «Хам» (1888), апавяданнях «Рэха», «Тадэвуш», «У зімовы вечар» і інш. паказала жыццё паслярэформавай бел. вёскі. Пра фальклор і духоўнае багацце беларусаў нарысы «Людзі і кветкі на берагах Нёмана» (1888-91). Інсцэніраваныя творы А. ставіліся Першай бел. трупай І.Буйніцкага («Хам», «У зімовы вечар»), Бел. муз.-драм. гуртком у Вільні («Хам»), Першым т-вам бел. драмы і камедыі («Хам», «У зімовы вечар»,), трупай У. Галубка («Рысь»), Бел. дзярж. т-рам («У зімовы вечар.)і інш.


Гарадзенскія ўлады рэкламуюць беларускія классы

Гукавая рэклама класаў з беларускай мовай навучання з’явілася ў гарадзенскім грамадскім транспарце. Бацькоў заахвочваюць запісваць дзяцей у беларускія класы, абяцаючы, што такая адукацыя дапаможа школьнікам засвоіць не толькі родную мову, але і больш глыбока вывучыць беларускую культуру і традыцыі. Гарадзенцам, зацікаўленым у беларускамоўнай адукацыі для сваіх дзяцей, прапануюць звяртацца ў Ленінскі і Кастрычніцкі райаддзелы адукацыі Гародні.

Размяшчэнню ў гарадзенскім транспарце гукавой рэкламы беларускіх класаў паспрыяла упраўленне адукацыі Гарадзенскага гарвыканкама, кіраўнік якога яшчэ на леташняй сустрэчы з актывістамі Таварыства беларускай мовы, паабяцаў садзейнічаць адкрыццю класаў з беларускай мовай навучання ў Гародні. На сёння ў Гародні аніводнага беларускага класа няма.

Кася Крот.


Феліксу Шкірманкову — 85 гадоў

Фелікс Шкірманкоў нарадзіўся 27 траўня 1926 года ў Прапойску (Слаўгарад). Ён ветэран вайны, сябар ТБМ ды Партыі БНФ. У 2005 годзе быў найстарэйшым дэлегатам Кангрэсу дэмакратычных сілаў Беларусі.

Пятнаццацігадовым падлеткам Фелікс Шкірманкоў стаў у шэрагі абаронцаў Айчыны. Прайшоў усю Вялікую Айчынную вайну, быў чатыры разы паранены, але ацалеў. Пасля доўгі час працаваў геолагам на Далёкім Усходзе. Выйшаў на пенсію, вярнуўся ў Беларусь. Яго вяртанне супала з бурлівымі падзеямі распаду СССР. Землякі абралі Фелікса Шкірманкова старшынём Слаўгарадскага гарадскога савета народных дэпутатаў.

Праз некаторы час здарыўся цуд, Фелікс Шкірманкоў вярнуўся да роднай беларускай мовы, пачаў пісаць вершы. Выйшаў першы зборнік вершаў “Існасць”. Зараз Фелікс Шкірманкоў мае некалькі кніг рознага літаратурнага жанру. Сярод яго твораў — успаміны, замалёўкі, абразкі, «ваенныя» і «геалагічныя» апавяданні, кнігі вершаў па-беларуску.

Амаль у кожным нумары газеты “Наша слова” друкуецца інфармацыя пра ахвяраванні Фелікса Шкірманкова на дзейнасць ТБМ.

Сакратарыят ТБМ, рэдакцыя газеты “Наша слова” віншуюць шаноўнага Фелікса Ўладзіміравіча з паважнай датай і зычаць яму сілаў і імпэту на ніве служэння Беларушчыне.

Да 85-годдзя з дня нараджэння Фелікса Шкірманкова пабачыла свет яго чарговая кніга паэзіі “Дажынкі”. Прапануем некалькі вершаў з кнігі.


ШКОЛА МАГАДАНА

Пасля вайны нястача адлучыла

Маё жыццё ад родных берагоў,

I Калыма халодная вучыла

Мяне дабру ў сасланых землякоў.


Да скону ўдзячны за выпрабаванні,

З якімі звёў суровы Магадан,

Бо там спазнаў каштоўнасці кахання,

Сяброў сапраўдных, вернасць і падман.


З тае пары прайшло гадоў нямала.

Шкада, што ўсё святое набыццё

Мне на Радзіме перашкодай стала,

Як і калымскі погляд на жыццё.


У час, калі сур’ёзны падрахунак

Жыццю свайму прыйшла пара рабіць,

Я ўспамінаю школу Магадана,

Якую мне да скону не забыць.


АПАЗІЦЫЯНЕР
(гумарэска)

У Хвядоса кум Ігнат

Майстар быў, што трэба.

Першака паўлітра гнаў

Ён з бохана хлеба.


I не трэба ім была

Сельпоўская крама,

Бо казёнка каштавала

Не па кішэні тама.


Бабка Ганна дапякла

Папрокамі старога,

Што ён з кумам кожны дзень

Піць пачаў замнога.


Ён і гэтак, ён і так,

Што не прапіў нічога,

I што п’юць яны сваю

I зусім нямнога.


Ды старая на сваім

Упёрлася, стаяла,

I Хвядоса кожны дзень

Моцна дапякала.


Не сцярпеў Хвядос — сказаў:

- Як не здасі пазіцыі,

Дык тады я да цябе

Буду ў апазіцыі!


- Гэта ж як? — спытала баба

Здзіўлена старога.

Ён, падступіўшы да яе,

Кажа гэтак строга:


- Вось калі з урадам хто,

Ну з яго пазіцыяй,

Не згодзен у нечым, то такі

Завецца апазіцыяй.


Бабка Ганна з перапугу

Звярнулася ў міліцыю,

Што яе Хвядос здурэў,

Падаўся ў апазіцыю.


Цяпер упёрся дзед Хвядос,

Не здаваў пазіцыі,

Пакуль не ўбачыў на двары

Следчага з міліцыі.


Здаўся хутка й кум Ігнат,

Калі ў яго спыталі:

- Дзе самагонны апарат,

Якім сівуху гналі?


Цяпер Хвядос рахманым стаў.

Ён выйшаў з апазіцыі,

Жыццё цвярозае пачаў,

Дзякуе міліцыі.


ПЯЦЬСОТ ДАЛЯРАЎ

У нядзелю прайшла чутка,

Што заробак будзе хутка

Не паверыце — ого!

I можна будзе на яго...

Каб жа толькі не сурочыць,

Бо нячысцік за ўсім сочыць!

Памаўчу і пачакаю,

А як грошы атрымаю,

Вось тады ўжо будзе можна

Пахваліцца асцярожна.

Так я думаў у суботу,

Не пайшоўшы на работу,

Бо кум зранку завітаў

I па сакрэту мне сказаў,

Што слухаў вечарам “Свабоду”

Пра пяцьсот даляраў тых,

Што было сказана ўслых.

Дык выходзіць усё проста,

Як у пельку скочыць з моста;

Трэба ўзяць заробак твой

I невядомы людзям той,

Што ў дзвюх ціхенькіх палатах

Кішэні поўняць дэпутаты,

Разам скласці, падзяліць,

Дык чаму ж на іх не жыць?

Але ж гэта на паперы,

Дык ці варта даваць веры?

Кум пайшоў, а я застаўся

I нарэшце здагадаўся,

Што з дэпутатам удваіх

Мы застаемся пры сваіх:

Яму дастануцца даляры,

А мне дурню — пра іх мары.

Павел Сцяцко



Мовазнаўчы досвед

Ежыва, ежа, яда, ядзенне. “Мы з Ігарам пачалі рыхтавацца да выхаду са сваімі вялізнымі куфэркамі, набітымі бялізнай, коўдрай, ежывам.” (Маладосць. 2011. №4. С. 135). Пазаслоўнікавае ежыва мае слоўнікавыя адпаведнікі ежа, яда, ядзенне. Узнікла слова па аналогіі з найменнямі стравы: печыва, варыва, сочыва і пад. У жывой народнай мове яно мае шмат значэнняў, якія ў слоўніках абазначаюцца словамі яда, ежа, ядзенне, страва.

Упадоба, спадоба. “Праз гэтае падабенства паміж намі існавала ўзаемная ўпадоба” (Полымя. 2010. № 8. с. 80). Пазаслоўнікавае ўпадоба – нульсуфіксавае ўтварэнне ад занатаванага ў слоўніках упадабацца “спадабацца, захапіцца чым-небудзь, прыйсціся да густу, спадобы”: упадабацца - упадоба. Слоўнікі ж фіксуюць аднатыпнае іншапрыстаўкавае ўтварэнне: “Спадоба, -ы, ж. У выразе: да спадобы (быць, прыйсціся і пад.) – спадабацца, быць каму-небудзь па густу” (Тлумачальны слоўнік беларускай мовы, т. 5, кн. 2, с. 29). Бачым і слоўнікавае: Упадабаны. Які ўпадабаўся, прыйшоўся па густу. (Тамсама).

Лапнік. “Падкаціў пікап... Адкрылі багажнік, пачалі даставаць зялёныя галінкі елкі. – Дзядзька Цімох! Куды лапнік? На машыну ці мне яго кідаць патроху?” (Полымя. 2010. № 7. С. 65). Слоўнікі не фіксуюць гэтага слова, а толькі лапа – ‘галіна хвойнага дрэва’. Ад слоўнікавага лапа і ўтвораны зборны назоўнік з суфіксам -нік: лапнік. Слова вартае занатавання ў літаратурным слоўніку.

Падаянка, падачка. “...Прыйшоў у вёску сляпы жабрак, які збіраў падаянку. Гаспадар паклаў у торбу акраец хлеба”. (Маладосць. 2010. № 8. С. 66). Слова падаянка ад таго ж кораня, што і слоўнікавае падачка – ‘тое, што даецца ад жалю як ахвяраванне, міласціна”. Утварэнне з суфіксам -янк-а: пада(ць)-янка. Слова бытуе на Гарадзеншчыне. Яно занатаванае ў нашай кнізе “Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны” (Гродна, 2005. С. 84). У народнай мове яно замяшчае міласціна – ‘ахвяраванне жабраку, беднаму”.

Весялінка, весялушка. “Спыніўся на зялёным беражку і ўбачыў на дне карагод зорак – весялінак”. (Маладосць. 2010. № 8. С. 59) Слоўнікі не фіксуюць першага слова, а толькі аднакаранёвае весялушка. Але ж суфікс -ушка не мае пашырэння ў беларускай мове (у расійскай мове -ушк-(а,-о) утварае шмат новых слоў). Весялінка ўспрымаецца як надта ўдалае эмацыйна-ацэнкавае слова: утварэнне з суфіксам -інка ад весяліцца (весяліць). Яно ў адным шэрагу з такімі адмысловымі беларускімі словамі, як ялінка (слоўнікавае ёлка), купалінка і пад.

Нястрым, нястрыманасць. “І хочацца сваволіць, як тады, у дні свайго вясновага нястрыму, калі наўкол шматквецілі сады, бы запрашалі ў марыва інтыму” (Маладосць. 2010. № 8. С. 82). У слоўніках фіксуецца другое слова – нястрыманасць. Першае, больш кароткае, магло ўзнікнуць двума шляхамі: нульсуфіксавым спосабам ад не стрымацца > нястрым; шляхам гэтак званай рэдэрывацыі – адваротнага словаўтварэння, калі скарачаецца частка вытворнага вядомага слова (даяр ад даярка): нястрымаласць (нястрымнае) - нястрым. Дарэчы, так утварылася і слова інтым (інтымнае, інтымнасць), з якім яно рыфмуецца ў вершаваных радках.


Віншаванні па ўсіх рангах – рускамоўныя

Яшчэ у 1956 годзе, літаральна дзён за колькі да смерці, народны пясняр Якуб Колас звярнуўся у Бюро ЦК КПБ з лістом, дзе патрабаваў пакончыць з нядбайствам у дачыненні да роднай мовы. Ён дакараў кіраўнікоў Беларусі за тое, што яны “гавораць з народам не на яго мове” і заклікаў іх даць “добры прыклад” павагі да яе – выступаць перад людзьмі па-беларуску, што “задавала б тон” у вяртанні роднай мовы на яе высокі пасад.

Мінула з тых пор 55 гадоў. А што мы бачым і чуем сёння ад кіраўнікоў усіх рангаў – зверху да самых нізоў? Яны не хочуць паважаць беларускую мову ні у сваіх рабочых кабінетах з падначаленымі, ні на сустрэчах з людзьмі. Заглянуў неяк на старонкі дзвюх раённых газет, што выйшлі напрыканцы 1-га Мая і Дня Перамогі. На першых старонках у іх надрукаваны святочныя віншаванні жыхарам раёнаў ад старшынь Менскага аблвыканкаму, райвыканкамаў, раённых Саветаў дэпутатаў, старшынь Саветаў ветэранаў вайны, члена Палаты прадстаўнікоў і дэпутата Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь – спрэс зверху да нізу яны рускамоўныя! Такога, на маёй памяці, не было ў раёнках нават у даперабудовачныя часы.

А што мы бачым на апошніх старонках гэтых газет, дзе амаль у кожным нумары друкуюцца платныя віншаванні чытачоў – сваім родным і блізкім з днём нараджэння, срэбным ці залатым вяселлем, з чарговым святам, часцей за ўсе вершаваныя? За рэдкім выключэннем, усе яны рускамоўныя!

Кошт такога віншавання – ад 16 да 25 тысяч рублёў. Рэдакцыі ад іх нейкі “навар”. Адкуль вытокі гэтага нашэсця рускамоўных вершыкаў? Аказваецца, яшчэ ў 2001 годзе у выдавецтве “Баро-Прэс” у Растове-на-Доне нейкі лоўкі прадпрымальнік Уладзімір Ліўшыц выдаў накладам у 3000 асобнікаў на 485 старонках зборнік тостаў, віншаванняў, прымеркаваных да ўсіх святаў, савецкіх і царкоўных, навагодніх, з днём нараджэння. Вядома ж рускамоўных. Нехта ў Менску пастараўся набыць некалькі соцень тых кніжак і разаслаць у кніжныя магазіны. Не цяжка здагадацца, што першымі пакупнікамі іх былі супрацоўнікі раённых і рэгіянальных газет, рэдакцый раённых радыёвестак, каб мець выручку ад заказчыкаў вершаваных падзяк і віншаванняў. Дарэчы, у тым зборніку 120 старонак выдавец адвёў анектотам і жартам. Падчас сумна робіцца на душы, калі чытаеш рускамоўнае віншаванне 85-гадовай бабулі ад дзяцей і ўнукаў з днём нараджэння рускамоўным вершыкам. Ёй бы на схіле жыцця хоць бы глыток свайго, роднамоўнага слова, з якім яна нарадзілася на свет, калі вёска была амаль спрэс беларуска-моўнай.

Вось і падумалася: чаму за гэтыя дзесяць гадоў, як выйшаў у свет рускамоўны зборнік віншаванняў, ніхто з нашых пісьменнікаў не пастараўся сабраць і выдаць аналагічныя роднамоўныя вершы? З улікам таго, што ў сельскай мясцовасці пакуль што адсоткаў 70 жыхароў размаўляюць дома па-беларуску (такія звесткі даў нядаўні перапіс насельніцтва ў краіне), пакупнікі на такі зборнік знайшліся б і ў рэдакцыях.

У свой час вядомы беларускі пісьменнік Кастусь Цвірка, адзін са стваральнікаў Міжнароднага фонду “Беларускі кнігазбор”, сам родам са Старадарожскага раёна, успамінаў на старонках адной з незалежных газет, што ў яго вёсцы людзей, якія не ўмелі гаварыць па-нашаску, па-беларуску, здаўна называлі “нямцамі” (з націскам на другім складзе). Сёння такіх у краіне, асабліва ў гарадах, пражывае зашмат, хто адварочваецца і ад кніжак беларускіх аўтараў, і ад роднамоўных газет, і ствараецца падчас уражанне, што ўладу ў краіне захапілі чужынцы - “нямцы”.

Мікола Кутнявецкі.


Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў чэрвені

Абужынская Ганна Аляксан.

Ажар Таццяна Мікалаеўна

Акудовіч Валянцін Васіл.

Алёшка Вячаслаў Часлававіч

Аляхновіч Леанід Адамавіч

Аляхновіч Ніна Паўлаўна

Анапрыенка Юры

Анацка Ганна

Анацка Яўген

Арэхаў Аляксандр Сяргеевіч

Асмыковіч Міхась Мікал.

Афанасева Раіса Іванаўна

Баеў Дзмітры Уладзіміравіч

Баеў Павел Віктаравіч

Базык Вольга

Барысава Сафія Міхайлаўна

Белавусава Валянціна Валян.

Бельская Ірына Казіміраўна

Біза Юльян Сцяпанавіч

Бурачонак Аляксандр Вяч.

Бязмацерных Дар’я Аляксан.

Бязмен Васіль Канстанцінавіч

Бяласін Яўген Аляксандравіч

Вайтовіч Сяргей Уладзімір.

Валошчык Лідзія Рыгораўна

Валынец Таццяна Сяргееўна

Варонік Святлана Аркадз.

Васілевіч Наталля Мікал.

Васільева Анастасія Вячасл.

Гайдук Ірына Эдуардаўна

Галіч Аляксей Эдуардавіч

Гашко Ірына Аляксееўна

Глушко Аляксей Віктаравіч

Грыгор’ева Ірына Людвіг.

Грышко Людміла

Гудкова Дар’я Уладзіміраўна

Давыдчук Сяржук

Данільчык Зінаіда Пятроўна

Дземідовіч Ганна

Дзічкоўская Настасся

Дзюсекаў Павел Аляксандр.

Дробыш Вадзім Міхайлавіч

Дрожджына Ала

Дуброўскі Валер Леанідавіч

Жалдака Васіль Станіслававіч

Жамойда Алена

Жарнасек Вітаўт

Ждановіч Таццяна Міхайл.

Жук Ігар Васільевіч

Заблоцкая Алена Аляксандр.

Завадская Алена Аляксандр.

Запалянская Вольга Васіл.

Золаў Юры Георгіевіч

Іваноў Сяргей

Ігнатовіч Марыя Іосіфаўна

Ільіна Анастасія Аляксандр.

Ішуціна Таццяна Вікенцеўна

Кавалёва Кацярына

Кавалеўская Наталля Леанід.

Кавалеўская Стэфанія Сярг.

Кальчугін Віктар

Канкоўская Святлана

Капціловіч Іван

Карашчанка Ігар Віктаравіч

Каўко Зміцер

Кісель Сяргей Леанідавіч

Кісляк Васіль Сяргеевіч

Кляпкоў Дзмітрый

Кобрусеў Дзяніс Аляксандр.

Комар Юры Мікалаевіч

Конік Юлія Андрэеўна

Косава Ганна Валер’еўна

Кочман Тарэса

Красоціна Тамара Іванаўна

Краўчук Зміцер

Краўчук Ірына

Крол Аляксандр Уладзімір.

Крываротаў Міхаіл Юр’евіч

Кудрашова Лілія

Кузікевіч Алена

Кукуць Алена Аляксандр.

Кукуць Уладзімір Часлававіч

Куляшоў Дзмітрый Віктар.

Куніцкая Ганна Уладзімір.

Курдо Павел Аляксандравіч

Кутас Святлана

Кухарчык Людміла

Лабаты Алег Анатольевіч

Ласкутнікаў Павел Сяргеевіч

Лаўрыновіч Алесь Сяргеевіч

Лендзянкоў Ігар

Макарэвіч Іна

Макрыцкі Яраслаў Янавіч

Максімава Наталля

Малашчанка Аляксей Юр.

Маневіч Аляксей

Манкевіч Таццяна Пятроўна

Мароз Кацярына Мікалаеўна

Мароз Уладзімір Вікенцьевіч

Марозава Людміла Уладзім.

Мархотка Леанід Андрэевіч

Махлай Кастусь

Мацюшэнка Ніна Мікалаеўна

Машкала Іосіф

Мельнічук Сяргей

Міхайлоўская Данута Канст.

Міхальчук Вераніка Пятр.

Міхноўская Наталля Вячасл.

Мішчанкоў Уладзімір Алякс.

Нішчык Алесь Уладзіміравіч

Носаў Андрэй

Палухін Уладзімір Мікал.

Палянскі Андрэй Валер’евіч

Панкевіч Юлія Аляксандр.

Парчынскі Яўген

Патапава Дзіяна Сяргееўна

Паўловіч Анатоль

Праневіч Кацярына Генадз.

Пукель Алена Адамаўна

Рабчэня Таццяна Васільеўна

Радзюк Валянціна

Радэнка Кацярына Уладзімір.

Раеўскі Аляксандр

Разжалавец Іван

Разжалавец Сяргей

Разумава Галіна Уладзімір.

Рак Вольга Рыгораўна

Раманава Ганна Аляксееўна

Раманішка Вікторыя Уладз.

Ролік Міхаіл Міхайлавіч

Рудак Наста Юр’еўна

Русць Максім Часлававіч

Раўтовіч Кірыла

Васільевіч

Савіч Сяржук

Сакава Ніна Леанідаўна

Сакалова Ніна

Сакун Алена Васільеўна

Салаўёва Людміла Мікал.

Салоха Надзея

Самстыка Сяргей Алегавіч

Свізуноў Вячаслаў

Свірко Наталля

Сігаеў Алксей Уладзіміравіч

Сідляр Андрэй

Сіліч Аляксандр Анатольевіч

Сільнова Ніна

Сінкевіч Ірына Тадэвушаўна

Славута Ніна

Спасюк Рыгор Віктаравіч

Станько Галіна

Старавойтава Надзея

Сямашка Ала Уладзіміраўна

Сяменас Генадзь Мар’янавіч

Сянкевіч Святлана Анатол.

Сярова Зося

Таўгень Людвіка

Трухан Л

Трацяк Дзмітрый Вітальевіч

Туровіч Ірына Уладзіміраўна

Урбан Аляксандр

Філічонак Ларыса

Фурс Юрый Антонавіч

Хадзінскі Павел Сяргеевіч

Харужая Вера

Хашылёва Таццяна Аляксан.

Хвацік Іван Міхайлавіч

Хевук Ігар

Цімафеева Ядвіга В.

Цімошак Зінаіда Вячаслав.

Ціханаў Аляксандр Валер’ев.

Ціхановіч Вольга Віктараўна

Чабатарэўскі Барыс Дзмітр.

Чагаева Ірына Вільданаўна

Чарановіч Ніна Мікалаеўна

Чаркасава Галіна Ільінічна

Чашчына Вольга Мікалаеўна

Шандроха Нона Эдмундаўна

Шарман Аліна

Шаўцоў Генадзь Уладзімір.

Шахлевіч Юлія Віктараўна

Шпілеўскі Вячаслаў Віктар.

Шубіна Дар’я Алегаўна

Шчарбачэня Вячаслаў Сярг.

Шыпіла Уладзімір Аляксан.

Юркевіч Сяргей Іванавіч

Юшкевіч Андрэй Андрэевіч

Якаўлеў Юры Генадзевіч

Яскевіч Алесь Юр’евіч

Яшкіна Надзея Алегаўна



Рэстаран “Гедымін” у Лідзе

Заканчваецца знешняе афармленне новага рэстарана ў Лідзе, які займеў назву “Гедымін”. Ззаду пэўныя хваляванні. Усё знешняе аздабленне выканана па беларуску. Ёсць слова “Restaurant” па-англійску. Ветраннік выкаваны ў выглядзе стылізаванай Пагоні. Такім чынам над Лідай ужо дзве Пагоні - над замкавай вежай і тут. Дарэчы, адна другую бачаць.

Як там будзе ўнутры? Прынамсі, гаспадары абяцаюць, што гэта будзе самы шыкарны рэстаран Ліды. Значыць, пастараюцца.

Наш кар.


Песні філаматаў і філарэтаў гучалі ў Лідзе

28 траўня 2011 г. у Лідскім гістарычна-мастацкім музеі прайшла музычна-гістарычная імпрэза “Хай радасць з вачэй нашых блісне...” Песні філаматаў і філарэтаў”. Ліду наведалі музычны кіраўнік праекта Алена Прохарава і кампазітар, бард і выдатны прамоўца або нават лектар Аляксей Жбанаў. На сустрэчу сабраліся мясцовыя літаратары, вучні 11-й школы, сябры ТБМ, проста цікаўныя. Ад музея арганізатарам імпрэзы выступала Алена Лучко, супрацоўніца Літаратурнага філіяла музея.

У выкананні Аляксея Жбанава прагучалі песні, што спявалі віленскія студэнты амаль 200 гадоў таму, на словы А. Міцкевіча, Я. Чачота, А.Э. Адынца Т. Зана і інш. Кожную песню суправаджалі воплескі і воклічы “Брава”.

Ні для кога не з’яўляецца навіной, што ў Заполлі на Лідчыне жыў адзін з філаматаў і філарэтаў Ігнат Дамейка. Таму пасля заканчэння імпрэзы гасцям былі паказаны мясціны, звязаныя з імем Дамейкі. Наведалі вёску Крупава, дзе стаіць памятны знак устаноўлены да 200-годдзя з дня нараджэння І. Дамейкі, наведалі школьны музей, дзе разгорнута экспазіцыя, прысвечаная І. Дамейку і атрымалі запрашэнне выступіць у верасні з песнямі філаматаў і філарэтаў у Крупаве. Заехалі ў Заполле, ступілі на падмуркі дома Дамейкі, узялі за сувенір галінку лістоўніцы, якая памятае Дамейку. Справа філаматаў і філарэтаў жыве.

Наш кар.


Ахвяраванні на ТБМ

1. Казлоўская Іна – 30000 р., г. Менск

2. Невядомая - 20000 р., г. Менск

3. Янучок Мікалай – 30000 р., г. Менск

4. Чайкоўскі Павел – 15000 р., г. Менск

5. Дзейкун Міхась – 10000 р., г. Менск

6. Руткевіч В. А. – 20000 р., г. Менск

7. Цынгалёў Віталь – 10000 р., г. Жлобін

8. Шарэйка Вольга – 26000 р., г. Заслаўе

9. Восінава Аляксандра – 20000 р., г. Гомель

10. Інюкевіч С. П. – 10000 р., г. Менск

11. Бамбіза М. - 11000 р., г. Менск

12. Качаноўская Наталля – 10000 р., г. Менск

13. Малышчыц Мік. – 30000 р., г. Салігорск

14. Лісоўскі С. А. – 15000 р., г. Менск

15. Палсцюк В. – 2000 р., г. Менск

16. Кійка М.- 2000 р., г. Менск

17. Багінская Аўгіння – 20000 р., г. Менск

18. Гвара Віктар – 10000 р., г. Лельчыцы

19. Кучынская Т. – 30000 р., г. Менск

20. Шкірманкоў Фел. – 25000 р., г. Слаўгарад

21. Барт-Юрэвіч Надзея – 50 еўра, Германія

22. Раманчык Надзея –20000 р., в. Падбор’е

23. Лопух Людміла –20000 р., г. Наваградак

24. Яшын Дзмітры – 5000 р., г. Менск

25. Чэчат Алесь – 20000 р., г. Менск

26. Бамбіза М. – 9000 р., г. Менск

27. Чачотка Анатоль – 10000 р., г. Менск

28. Павідайка В. М. – 20000 р., г. Менск

29. Раманюк Т.І. – 50000 р., г. Менск


Дзейнасць ГА “ТБМ імя Францішка Скарыны” па наданні роднай мове рэальнага статуса дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ – справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.

Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас, вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ №3015741233011 у Аддзяленні № 539 ААТ “Беінвестбанка” код 739 (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк.



Паўстанне 1830 - 1831 гг.
Да 180-х угодкаў

Леанід Лаўрэш

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

Асаблівая тэма 1831 г. – віленскія студэнты. Яны доўга чакалі паўстання ў самім горадзе. Не дачакаўшыся яны самастойна ўзброіліся і выйшлі з горада для вядзення партызанскай вайны. Высланы супраць іх аддзел Крагельскага 20 траўня нанёс паразу частцы студэнтаў у Рудніцкім лесе, праз 4 дні студэнты ўдала адбілі напад роты Віленскага палка, але, недалёка ад Барбарышак, былі нагнаны палкоўнікам Севасцьянавым і рассеяны, страціўшы да 200 чалавек. Тым не менш вялікая частка студэнтаў далучылася да войскаў генерала Хлапоўскага.

Галоўнай бядой паўстанцаў была недасведчанасць камандзіраў і жаўнераў, слабое ўзаемадзеянне паміж сабой, што прыводзіла да няздольнасці супрацьстаяць рэгулярнай арміі. Аднак, палкоўнік расейскага генеральнага штаба Пузырэўскі адзначаў, што сярод паўстанцаў былі і дасведчаныя камандзіры. Напрыклад кіраўнік Расіенскага павета Станевіч сур’ёзна займаўся арганізацыяй сваіх войскаў і нарыхтоўкай баявых прыпасаў. А найбольшыя таленты ў партызанскай вайне праявіў правадыр тэльшынскіх інсургентаў Яцэвіч, ён першы зразумеў што паўстанскім войскам немагчыма дзейнічаць вялікімі масамі і даваць рашучыя бітвы, а варта абмежавацца малою вайною. Таму ён падзяліў свае войскі на невялікія, але самастойныя аддзелы і размясціў іх уздоўж курляндскай мяжы, так што параза аднаго з іх не магла шкодзіць іншым, а войскі і начальнікі мелі магчымасць альбо ўхіляцца ад бою альбо прымаць бой, у залежнасці ад таго ці спрыяльна складвалася сітуацыя.


Паўстанне ў Белавежскай пушчы

У Гарадзенскай губерні рэвалюцыйны рух быў слабейшы чым у Віленскай, часткова таму, што з пачаткам паўстання большая частка моладзі з’ехала ў Варшаву і ўжо прыняла ўдзел у паўстанні.

Інсургентаў на Гарадзеншчыне узначаліў Т. Краскоўскі, асабісты сакратар цывільнага губернатара, арганізатарамі былі так сама берасцейскі маршалак К. Нямцэвіч, адвакат Ю. Гацыскі, засядацель гарадзенскага суда Я. Жылінскі. Патрыёты мелі некалькі варыянтаў выступлення. Планавалася захапіць мясцовую залогу або, стварыўшы ў Белавежскай пушчы партызанскі аддзел, пашырыць яго дзеянні на ўсю губерню (Гарбачова В. Паўстанне 1830—1831 гг. у лёсе Ігната Дамейкі // Ігнат Дамейка — светач сусветнай цывілізацыі: Матэрыялы VI Карэліцкіх чытанняў. г. п. Мір, 12 вер. 2002 г. ). Склалася так, што базай паўстання стала Белавежская пушча, дзе галоўны ляснічы інспектар, швейцарац Я. Ронка загадзя пачаў рыхтаваць усё неабходнае. Белавежская пушча мела 160 вёрст у акружнасці, да 50 вёрст у даўжыню і каля 40 у шырыню. У пушчы было 3 галоўныя населеныя пункты: у цэнтры – Белавежа, на паўночным усходзе – Рудня і на паўночным захадзе – Нараўка, яны ж з’яўляліся і вузламі шляхоў, якія вялі праз пушчу.

Капiтан Я. Жылiнскi заняўся фармаваннем паўстанцкага войска, абсталяваннем лагера, нарыхтоўкай узбраення і харчавання. Па успамінам інсургентаў, у 4 лагерах сканцэнтравалася каля 250–300 чалавек, сярод якіх знаходзіліся беластоцкія, берасцейскія, ваўкавыскія, пружанскія, лідскія паўстанцы, палкоўнік Пузырэўскі кажа пра 800 інсургентаў падзеленых на некалькі аддзелаў, значную частку паўстанцаў склалі ляснічыя.

Рускі генерал Розэн, даведаўшыся, што мясцовая шляхта, збіраецца ў сяле Крыніцы (усходняя частка пушчы), 11 траўня выслаў туды падпалкоўніка Горскага з 2-ма эскадронамі Валынскага ўланскага палка, затым даведаўшыся, што да паўстанцаў прыходзіць усё больш мясцовай шляхты і сялян, Розэн 14 траўня выслаў для ўзмацнення Горскага яшчэ падпалкоўніка Сарабію з 3-мя ротамі Мурамскага палка, 1 гарматай і 14 казакамі. Сарабія прыбыў 17 траўня ў Белавежу і знайшоў яе пакінутай жыхарамі. Адтуль ён рушыў у Каралеўскую Альтону, дзе па атрыманых звестках, знаходзіўся галоўны зборны пункт інсургентаў. Тут Сарабія захапіў лагер з запасамі зброі, аднак у гэты час рускі транспарт з 418 фурманак, які рухаўся з Берасця ў Скідаль, быў атакаваны ў лесе каля рэчкі Гвозна і знішчаны, прычым з аховы ў 53 чалавекі ўратавалася толькі 28, таму Сарабія, лічачы сваё становішча у лесе небяспечным, вырашыў адступіць на поўдзень да Дзмітравіч. Пераканаўшыся, што інсургенты мацней, чым ён меркаваў, Розэн 19 траўня адправіў генерала Ліндэна з Жытомірскім палком, паўэскадрон уланаў з 2 гарматамі, загадаўшы злучыцца з аддзламі Сарабіі і Горскага, пасля чаго ачысціць лес і аднавіць сувязь Гародні і Берасця. Пад Гайнаўкай Ліндэн нечакана сутыкнуўся з Хлапоўскім. Такім быў стан спраў на момант прыходу рэгулярных по-льскіх войскаў генералаў Гелгуда і Хлапоўскага.


Дзеянні войскаў Хлапоўскага ў Літве

Хлапоўскі прыйшоў у Літву з аддзелам у 800 чалавек: 1-шы уланскі палк (500 чалавек), 100 чалавек 1-га егерскага палка, 100 афіцэраў і унтэр-афіцэраў і 2-ве конныя гарматы. З ім былі адпраўленыя інструкцыі рэвалюцыйнага ўраду, згодна з якімі паўстанцы павінны былі пазбягаць баёў у адкрытым полі, пакуль не падыдуць новыя значныя сілы, заміж баёў неабходна было займацца арганізацыяй і навучаннем паўстанцаў для таго каб быць гатовым ўзяць пад кантроль балтыйскае ўзбярэжжа для прыёму транспартных караблёў.

Палкоўнік расейскага генеральнага штаба так характарызаваў Хлапоўскага: “Дэзыдэры Хлапоўскі, былы ад’ютант Напалеона, як сваім вайсковым дарам так і па ўласцівасцях характару цалкам быў здольны да выканання небяспечных і цяжкіх заданняў”. Пры прасоўванні сваіх войскаў Хлапоўскі распускаў чуткі, што з’яўляецца толькі авангардам вялікай арміі, якая ідзе следам. Перайшоўшы ўначы з 22 на 23 траўня мяжу Царства Польскага ён затым праз Бельск прайшоў у Белавежскую пушчу для злучэння з інсургентамі. 24 траўня у Гайнаўцы Хлапоўскі сутыкнуўся з аддзелам расейскага генерала Ліндэна (700 чалавек пры 2-х гарматах) і атрымаў перамогу. У выніку ў палон трапілі 150 вайскоўцаў, былі захоплены ўзбраенне і амуніцыя, якую паўстанцы выкарысталі ў далейшым. Расейцы адступілі да Белавежы, злучыліся там з аддзеламі Сарабіі і Горскага і адступілі да Шэршава. Хлапоўскі рушыў на Свіслач, па дарозе да яго далучылася некалькі аддзелаў інсургентаў, паўсюдна яго палымяна віталі. У Нараўцы з навакольных вёсак прыходзілі людзі і прыносілі паўстанцам харчаванне. У Масеве да фармавання Хлапоўскага далучыўся з 200 байцамі Ронка. 26 траўня пачалося фармаванне з прыбываючых ліцвінаў 25-га пяхотнага палка, які ўзначаліў С. Мацэвіч. 27 мая фармаванне Хлапоўскага ўвайшло на тэрыторыю Ваўкавыскага павета, у Мсцібаве яно налічвала болей за 4 000 чалавек. Каб увесці у зман расейцаў, ён прадэманстраваў намер рухацца да Слоніма, дзе знаходзіўся цэсарэвіч Канстанцін Паўлавіч, а потым пайшоў на Масты, дзе 30 траўня пераправіўся цераз Нёман. Затым з мэтай дэманстрацыі рушыў на Гародню, але развярнуўся і ідучы дзень і ноч каля Шчучына, праз Жалудок і Арланку, 31 траўня падышоў да Лiды. Капітан Камарніцкі, які знаходзіўся ў Лідзе з дзвюмя ротамі Віленскага рэзервовага батальёна пры двух гарматах, з набліжэннем Хлапоўскага адступіў па Віленскай дарозе, але быў затрыманы ў адкрытым полі конніцай Хлапоўскага і пасля невялікага супраціву склаў зброю. У гэты час з Жырмунаў да Ліды выступіў аддзел палкоўніка Гаферланда, які прыбыў туды напярэдадні. Хлапоўскі, знішчыўшы аддзел Камарніцкага, атакаваў Гаферланда, расейцы ўмацаваліся на краі лесу і адбілі атаку толькі што сфармаванага літоўскага батальёна. Хлапоўскі, не губляючы тэмпу павярнуў і рушыў праз Мыто на Араны.

31 траўня кур’еры аддзела заехалі ў Заполле, дзе Дамейка аказаў ім неабходную дапамогу і праз Жыбуртоўшчыну таксама накіраваўся ў Ліду (Domeyko I. Pamiętniki. Krakуw, 1908.). Пасля паўстання, “адстаўны капітан-інжынер” Тэадор Нарбут абвінавачваўся расійскімі ўладамі ў тым, што падчас побыту Хлапоўскага ў Лідскім павеце напісаў “пасквіль супраць Расеі”. Вядома гэтак жа, што пазней, перад планаваным штурмам горада Нарбут чарціў планы Вільні для генерала Гелгуда, таксама засталіся ўспаміны паўстанцаў, што адстаўны капітан Нарбут арганізаваў ліццё гармат у Варнях (Rabinowiczowna Sara. Wilno w powstaniu roku 1830/31. Wilno. 1932.).

З усей Літвы на злучэнне з Хлапоўскім спяшаліся аддзелы паўстанцаў: з Ізабелінскага лесу прыйшоў аддзел у 40 чалавек, з-пад Слоніма аддзел графа А. Солтана і памешчыка Мікульскага, да фармавання Хлапоўскага пачала далучацца дробная шляхта. У гэты ж час І. Дамейка быў прызначаны ад’ютантам 25-га пяхотнага палка, у размове з Хлапоўскім ён тлумачыў генералу, што не ведае вайсковай службы, аднак польскі генерал, высока ацэньваючы навуковыя здольнасці і шляхетны характар апошняга, загадаў: “Павінен навучыцца, бо толькі салдатаў павінен тут мець” (Гарбачова В. Паўстанне 1830—1831 гг. у лёсе Ігната Дамейкі // Ігнат Дамейка — светач сусветнай цывілізацыі: Матэрыялы VI Карэліцкіх чытанняў. г. п. Мір, 12 вер. 2002 г. ).

Між тым Храпавіцкі, не маючы дакладнай інфармацыі аб сілах Хлапоўскага, прымаў меры абароны Вільні, ён быў гатовы пакінуць горад з ненадзейным насельніцтвам і абараняцца ў гарадскім арсенале акружаным валам. Былі пасланыя загады генералу Суліме прыбыць з Вількаміра ў Вільню, а Атрошчанку з Ашмянаў адыйсці ў Салешнікі і сабраўшы там расейскія аддзелы ўтрымліваць горад. Неўзабаве было атрымана данясенне Гаферланда, пра сапраўдны лік паўстанцаў, таму Атрошчанку было загадана знайсці і разбіць Хлапоўскага. Атрошчанка сабраў больш за 1 000 чалавек пяхоты, эскадрон уланаў, 400 казакоў і 9 гармат і рушыў праз Яшуны на Ганушышкі, але польскі генерал рухаўся хутчэй і перахапіць яго не ўдалося. Ліцвіны, падбадзёраныя прыходам войскаў Хлапоўскага зноў паўсталі і Хлапоўскі рухаўся да Кітавішак для сустрэчы з аддзелам Агінскага. 7 чэрвеня каля Кітавішак Агінскі далучыў да аддзела Хлапоўскага 1000 інсургентаў і аддзел віленскіх студэнтаў, які налічваў да 350 чалавек. Неўзабаве ў аддзеле Хлапоўскага было ўжо 5 000 чалавек, што дало яму магчымасць сфармаваць 2 пяхотныя і 4 кавалерыйскія палкі і артылерыйскую батарэю з 5 гармат. Мясцовае насельніцтва забяспечвала паўстанцаў ўсім неабходным і дастаўляла выведвальную інфармацыю. Хлапоўскі прыводзіў свае войскі ў парадак у Жыжморах, адкуль пагражаў, як Вільні, так і Коўні. Аднак ён планаваў абыйсці Вільню і рушыць праз Менск на Мазыр, да балот Прыпяці, дзе паўстанне ўжо было падрыхтавана. У гэты час ён даведаўся аб прыбыцці атрада Гелгуда.

Генерал Гелгуд быў прызначаны камандзірам і над Хлапоўскім. Хлапоўскі прапаноўваў Гелгуду хутка рухацца да Вільні, каб злучанымі сіламі авалодаць старажытнай сталіцай Літвы. Аднак Гелгуд пераправіўся цераз Нёман далёка ад Вільні (каля Гелгуцішак) і запатрабаваў каб Хлапоўскі са сваімі войскамі ішоў да яго.


Паход Гелгуда

27 траўня, на другі дзень пасля бітвы пад Астраленкай, генерал А. Гелгуд рухаўся на злучэнне з галоўнымі сіламі польскай арміі, калі Дэмбінскі прыбыў да яго з кавалерыйскім эскадронам і перадаў славесныя інструкцыі аб далейшых дзеяннях. Гелгуд, на думку сучаснікаў не самы лепшы генерал польскай арміі, такім чынам стаў на чале важнай экспедыцыі ў Літву. Польскія войскі пад ягоным кіраўніцтвам рушылі спачатку ў Аўгустоўскае ваяводства, 29 мая яны дасягнулі Граева, дзе Дэмбінскі сустрэў свой аддзел і зноў узначаліў яго. Аддзелы Гелгуда і Дэмбінскага дасягалі колькасці 12 000 чалавек пры 26 гарматах. Па даозе, недалёка ад Граева, польскія войскі разграмілі аддзел расейскага генерала Сакена, (расейцы страцілі 1 500 чалавек). Далей, праз Аўгустоў, польская армія рушыла на Марыямпаль дзе было прынята рашэнне перапраўляцца цераз Нёман каля Гелдуцішак (7 вёрст вышэй па плыні ад Юрбурга), пры гэтым спадзяваліся дапамагчы паўстанню ў Жамойціі і сустрэць у Паланзе англійскі карабель са зброяй. Гелгуцішкі былі радзінным местам генерала Гелгуда і ён хацеў праславіць гэтай пераправай сваіх продкаў. Для дэманстрацыі быў высланы да Коўні авангард Дэмбінскага, які павінен быў замаскаваць рух на Гелгуцішкі. 4 чэрвеня Дэмбінскі прыбыў у Алексоцін, насупраць Коўні і пачаў абстрэльваць горад з супрацьлеглага берага, аднак пераправіцца на другі бераг і ўзяць горад не адважыўся, таму што хадзілі чуткі пра набліжэнне вялікай масы рускіх войскаў. 7 чэрвеня войскі Гелгуда з далучыўшымся авангардам Дэмбінскага, ужо былі на правым беразе Нёмана. 10 чэрвеня адбылося аб’яднанне войскаў Гелгуда і Хлапоўскага. Асноўныя сілы аддзела Хлапоўскага маршам праз Кейданы пайшлі да Рыконтаў і пачалі рыхтавацца да наступлення на Вільню, у той час як два уланскія і 25-ы пяхотны палкі ў адпаведнасці з загадам Гелгуда былі накіраваны да Коўні.

10–11 чэрвеня ў Зеймах было абвешчана пра заснаванне так званага Часовага паўстанцкага ўраду для беларуска-літоўскіх зямель. Узначаліў урад генерал граф Т. Тышкевiч. Паўнамоцтвы новага ўраду распаўсюджваліся толькі на землі Віленскай губерні, у тым ліку і на Браслаўскі, Свянцянскі і Ашмянскі паветы. Адным з першых крокаў Цэнтральнага паўстанцкага ўраду стала распрацоўка 11 чэрвеня 1831 г. прынцыпаў фармавання “паспалiтага рушэння” і фармаванне апалчэння.

Рух войскаў Гелгуда на Вільню выклікаў энтузіязм жыхароў горада. Святары ў поўным уборы дабраслаўлялі войскі, насельніцтва абсыпала іх шлях кветкамі. Узяцце старажытнай сталіцы мела б каласальнае маральнае значэнне для развіцця паўстання, сталіца мела і велізарнае ваеннае значэнне – ў ёй былі вялікія арсеналы са зброяй, запасамі вайсковай маёмасці і 200 гармат. Аднак канцэнтрацыя паўстанцаў каля Вільні ішла павольна, і рускія паспелі сцягнуць да сталіцы амаль усе свае войскі з Літвы.

(Працяг у наст. нумары.)

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX