НАША СЛОВА №25 (1020) 22 чэрвеня 2011 г.
Паважаныя гарадзенцы і бацькі будучых першакласнікаў!
З кожным годам пасту-пова павялічваецца колькасць крэатыўных беларусаў, якія жадаюць вучыць сваіх дзетак у школе па-беларуску.
Упершыню ў новым стагоддзі даспелі перадумовы і з'явілася рэальная магчы-масць стварыць у нашай Га-родні (Ленінскі раён, Дзе-вятоўка, СШ №32) першы паўнавартасны беларускі клас. Школа №32 стала базавай у Ленінскім раёне для адкрыцця такога класа. Наконт гэтага ёсць разуменне з боку гарадскога аддзела адукацыі, адміністра-цыі школы і бацькоў, якія на-пісалі заявы на навучанне сваіх дзетак па-беларуску. Калі будзе дастаткова заяў у любой іншай школе, то і там можа быць адкрыты беларускі клас. На-стаўніца вышэйшай катэгорыі СШ №32 Пармёнава Вера Леанідаўна выказала жаданне стаць класным кіраўніком пер-шага беларускага класа.
Шаноўныя гарадзен-цы, калі Вашыя родныя, сяб-ры, знаёмыя павядуць у гэтым годзе сваіх дзяцей у першы клас, азнаёмце іх, калі ласка, з магчымасцю вучыць дзяцей на беларускай мове. Па дадзеных аддзела адукацыі гарвыкан-кама толькі ў Кастрычніцкім раёне Гародні вучыць сваіх дзяцей па-беларуску жадаюць 70 чалавек. Пры падзеле гэтай лічбы на колькасць школ раёна атрымоўваецца лічба менш, чым 10 чалавек, што стварае дадатковыя цяжкасці пры ад-крыцці класа. Менавіта таму ў Ленінскім раёне, функцыя збірання беларускіх вучняў аддадзена СШ №32. Будзе выдатна, калі тыя, хто падаў заявы ў іншыя школы, пад-трымаюць спробу стварэння беларускага класа і напішуць заяву ў беларускі клас СШ №32. У гэтым годзе паспяхова скончыла першы беларускі клас у СШ №32 Астроўская Святлана. Заявы ў СШ №32 прымаюцца з 1 чэрвеня ў першы і другі беларускі клас.
У Кастрычніцкім раёне базавая школа будзе вядомая пасля атрымання прамежкавых звестак пра колькасць заяў на навучанне па-беларуску. На сёння ў Гародні адна школа з польскай мовай навучання, усе астатнія -з рускай. А ў Менску ўжо сотні першакласнікаў ву-чацца ў навучальных установах па-беларуску!
Павага да сваёй мовы і культуры - гэта павага да сябе! Будзьма беларусамі!
Калі ласка, далучайцеся!
Сябры Гарадзенскай абласной рады ТБМ імя Ф. Скарыны.
Тэлефон сакратара школы №32: 41-31-92(Баярчык Гелена Вацлаваўна).
Завуч пачатковай школы №32: МТС- 787-43-54 (Багдановіч Валянціна Іваноўна)
Прадстаўнік бацькоўскага камітэта па адкрыццю беларускага класа: 70-62-89, пасля 18.00 (Астроўская Аксана)
Тэлефон начальніка аддзела адукацыі гарвыканкама : 72-05-58 (Блажэй Сяргей Валер'янавіч)
Тэлефоны гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ: Вэлкам - 943-78-09 (Крой Аляксандр Ільіч), МТС-285-93-07 (Буднік Іван Фёдаравіч)
Бразільянка Андрэа Джавана марыць прыехаць у Беларусь і выступіць разам з Вольскім і Вайцюшкевічам
Крыміналіст па адукацыі бразільянка Андрэа Джавана мае даволі незвычайнае хобі для жыхароў Паўднёвай Амерыкі. Дзяўчына старанна развучвае беларускія песні і пяе іх пад гітару. У "Фэйсбуку" яна сябруе са шматлікімі беларускімі музыкамі, якія дапамагаюць ёй разумець тэксты. Сярод іх Лявон Вольскі, Карэн Карапецян, Піт Паўлаў, Руся, Зміцер Вайцюшкевіч, Юры Паўлоўскі і іншыя.
Дзяўчына цяпер вучыцца ў Лісабоне і, калі даве-далася, што побач праходзяць дні беларускай культуры, не задумваючыся прыехала па-слухаць гурт Akana.
Раней Андрэа спявала ў бразільскай царкве, вернікі якой пасля наведвання нашай краіны ўзрушана распавядалі пра беларускіх музыкаў. Маў-ляў, ў беларускіх цэрквах спя-ваюць так, нібыта грае са-праўдны аркестр. Але карэнным чынам жыццё Андрэа Джаваны змяніла сустрэча з беларускім хлопцам, які прыехаў у Бразілію на канферэнцыю. Пасля канферэнцыі дзяўчына зразумела, што не ведае нічога пра краіны былога СССР і пачала шукаць інфармацыю ў інтэрнэце, пачала "гугліць" у пошуках беларускай музыкі. Так, Андрэа наткнулася на форум, дзе абмяркоўвалі песню "Купалінка". Там жа была ўзгаданая песня гурта "Харлі" "Купаліначка". Песня на беларускай мове так спадабалася жыхарцы Бразіліі, што яна адразу ж навучылася яе граць на гітары і спяваць. А зараз Андрэа мае светлую мару прыехаць у Беларусь.
270 гадоў з дня нараджэння Жана Жылібера
ЖЫЛІБЕР (Gilibert) Жан Эмануэль (21.06.17412.09.1814), вучоныпрыродазнавец, лекар, мысліцель; заснавальнік першай на Беларусі медыцынскай акадэміі ў Гародні (177581). Нарадзіўся ў Францыі непадалёку ад Ліёна. Медыцынскую адукацыю атрымаў ва універсітэце Манпелье і працаваў прафесарам медыкаветэрынарнай школы ў Ліёне. У 1775 запрошаны А. Тызенгаўзам для заснавання ў Гародні медыцынскай школы (акадэміі). Кіраваў Гарадзенскай медыцынскай акадэміяй (177581), заснаваў у Гародні акушэрскую і ветэрынарную школы, клінічны шпіталь, анатамічны тэатр, батанічны сад, уладкаваў тут багатую навуковую бібліятэку. У акадэміі і школах Ж. выкладаў медыцыну, мінералогію, хімію, батаніку. Напачатку (кастрычнік 1775) у медыцынскай школе было 12 вучняў. У 1778 пры школе створана аддзяленне на 10 вучняў «добрага паходжання і выдатных здольнасцей», дзе рыхтавалі ўдасканаленых лекараў для гарадоў, і аддзяленне на 20 чалавек для «правінцыяльных лекараў і хірургаў» (паводле звестак швейцарскага вучонага І. Бернулі); у аддзяленні «спавівальнага майстэрства» выкладчыкам была акушэрка з Парыжа. З гэтага часу школа стала называцца акадэміяй. Тут навучаліся пераважна дзеці рамеснікаў і сялян (шляхціцы лічылі медыцынскую справу нешляхетным заняткам). Ж. быў самастойным мысліцелем і, відаць, падзяляў погляды французскіх асветнікаў і матэрыялістаў. Усё гэта не падабалася рэлігійным колам у Вільні, куды ў 1781 была пераведзена медыцынская акадэмія з Гародні, і дзе на яе аснове створаны медыцынскі факультэт пры Віленскім універсітэце. Езуіты насцярожана, нават варожа ставіліся да вучонага. Яны перашкаджалі дзейнасці Ж. ў т.зв. анатамічным тэатры, хоць гэта было прынята ў практыцы навучання медыкаў у тагачасных перадавых краінах. Акадэмічная адміністрацыя вымушана была забараніць лекцыі і творы вучонага (нават з універсітэцкай бібліятэкі былі забраны 4ы і 5ы тамы яго твораў). Справа скончылася ад'ездам у 1783 Ж. на радзіму.
Ж. напісаў шмат прац па флоры Беларусі, Літвы, Польшчы, па эпідэміялогіі эндэмічных хвароб у гэтых краінах. У прадмове да сваёй кнігі «Флора Літвы» (1781) ён разважаў аб прынцыпах класіфікацыі раслін К. Лінэя, Турнэфора і інш. Ж. аддаваў перавагу поглядам Турнэфора, а да Лінэя ставіўся крытычна. Два тамы гэтай грунтоўнай працы выйшлі яшчэ ў Гародні, а наступныя тры у Вільні. На той час кніга была навукова абгрунтаваным даследаваннем.
Светапогляд Ж. адлюстраваны ва ўсёй яго дзейнасці, у т.л. і ў натуралісцкіх творах. Раслінны і жывёльны свет вучоны разглядаў як тварэнне прыродымаці, якая ўсё нараджае. Ён адмаўляў існаванне «жыццёвых духаў», лічыў, што ўсё заключаецца ў прыроднай жыццядзейнасці арганізмаў.
Памёр старшыня Менскай абласной арганізацыі ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны" Юрый Малаш
17 чэрвеня памёр Юрый Малаш. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, кіраўнік Менскай абласной арганізацыі «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны», сябар рэспубліканскай Рады ТБМ, сябар Сакратарыяту ТБМ, удзельнік многіх мастацкіх выставаў, навуковых конферэнцыяў... Займаўся даследаваннем народнага мастацтва беларусаў, гісторыяй горада Заслаўе, шмат увагі надаваў спадчыне мастака Язэпа Драздовіча. Юрый Малаш супрацоўнічаў з Міжнародным літаратурнамастацкім часопісам "Гасцінец" як мастак, але першы нумар так і не пабачыў. Светлая яму памяць.
Малаш Юрый Леанідавіч нарадзіўся 16.01.1957 г. у Менску ў сям'і працоўных.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці "Гісторыя". Працаваў настаўнікам у школах Менска, у архіве. Апошнім часам старшым навуковым супрацоўнікам ДУ Гістарычнакультурнага музеязапаведніка «Заслаўе». Аўтар кніг «Патаемнае наіўных мастакоў Беларусі» (2007), адзін з аўтараў кнігі «Беларускія маляваныя дываны» (2005). Займаўся рукапіснай кнігай, кнігаймастака (artistbook).
Некаторыя з аўтарскіх кніг захоўваюцца ў Нацыянальнацй бібліятэцы Беларусі ("Покліч Рагнеды", "Дзівосны лубок" ды інш.), у Прэзідэнцкай бібліятэцы Беларусі ("Фаліянты Белай Русі", "У райскім садзе Алены Кіш").
БАТАНІЧНЫЯ НАЗВЫ НА МОВАХ УСХОДНІХ СЛАВЯН
Батаніка (ад грэц. "батанэ" расліна) раздзел біялогіі, які вывучае расліны. "Айцом" батанікі часта лічаць старажытнагрэцкага філосафа Тэафраста, або Феафраста, які апісаў некаторыя расліны. З'яўленне навуковай батанікі звязана з імем шведскага навукоўца К. Лінэя (XVIII ст.), заснавальніка сучаснай сістэматыкі жывых арганізмаў.
Разгледзім некаторыя назвы раслін на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах.
Агрэст / Крыжовник / Агрус (праз літару г выбуховае)
Агурок / Огурец / Огірок
Аер / Аир / Аир, лепеха, шувар
Ажына / Ежевика / Ожина, ужина
Аксаміткі / Бархатцы / Чорнобривцi
Амяла / Омела / Омела
Арабіна, рабіна / Рябина / Горобина
Асака / Осока / Осока
Багун / Багульник / Багно
Баршчэўнік / Борщевик / Борщiвник
Браткі / Анютины глазки, фиалка трёхцветная / Братки
Брусніцы / Брусника / Брусниця
Бульба / Картофель / Картопля
Бурак / Свёкла, бурак, буряк / Буряк
Буіны, буякі, дурніцы / Голубика / Лохина
Бэз / Сирень / Бузок
Бяроза / Берёза / Береза
Валяр'ян / Валериана, маун / Валерiана, одолян
Вапнаўка / Качим / Качiм
Васілёк, валошка / Василёк / Валошка
Верас / Вереск / Верес
Вольха / Ольха / Вiльха
Вярба / Ива; ива волчниковая, ива остролистная верба / Верба
Вяргіня / Георгин, георгина / Жоржин
Гарбуз / Тыква / Гарбуз
Гарлачык / Кувшинка / Латаття
Гарчыца / Горчица / Гірчиця
Глог / Боярышник / Глiд
Грэчка / Гречиха, гречка / Гречка
Гусялапка / Манжетка / Манжетка, гусяча лапка, зiрочки
Дзераза, плавун / Плаун / Плавун, п'ядич
Дзерачка / Ясменник / Маренка
Дзівасіл / Девясил/ Оман
Дзядкі / Репейник / Реп'яхи
Дзьмухавец / Одуванчик / Кульбаба
Драсён / Горец, спорыш / Горець
Дуброўка / Лапчатка / Перстач
Елка, яліна / Ель / Ялина
Жабіны вочкі, незабудка / Незабудка / Незабудка
Жабнік / Водокрас / Водокрас
Журавіны / Клюква / Журавлина
Жыта / Рожь / Жито
Залозніца / Норичник / Ранник
Званец / Погремок / Погремок
Званочак / Колокольчик / Дзвiночок
Зоркаўка / Звездчатка / Зiрочник
Зябер / Пикульник; пикульник красивый зябра, зябрей / Пiкульнiк
Зяновец / Ракитник / Рокитник
Кавун / Арбуз / Кавун
Казялец / Лютик / Жовтець
Каноплі / Конопля / Коноплі
Канюшына / Клевер / Конюшина
Касач / Касатик, касач, ирис / Касатік, ірис
Касцяніцы / Костяника / Костяниця
Клубніцы, трускалкі / Клубника / Полуниця
Кмен / Тмин / Кмин
Крапіва / Крапива / Кропива
Кроп / Укроп / Кріп
Кукуруза / Кукуруза / Кукурудза
Купкоўка / Ежа / Пжака
Ландыш / Ландыш / Конвалія
Лілея / Лилия / Лілія
Лістоўніца / Лиственница / Модрина
Лотаць / Калужница / Калюжниця
Лубін / Люпин / Люпин
Морква / Морковь / Морква
Мята / Мята / М'ята
Мятліца / Полевица / Мiтлиця
Мячэўнік, рагоз / Рогоз / Рогіз
Мяшэй / Щетинник / Мишiй
Наготкі / Ноготки / Нiгтики, нагiдки
Наперстаўка / Наперстянка / Наперстянка
Падбел / Матьимачеха / Матиймачуха, підбіл
Падвей / Пушица / Пухiвка
Палын, м.р. / Полынь, ж.р. / Полин, ж.р.
Парэчкі / Смородина / Смородіна
Півоня / Пион / Півонія
Піхта / Пихта / Ялиця
Плывунец / Пузырчатка / Пухирчатка
Пырнік / Пырей / Пирій
Рагулькі / Живокость, шпорник / Живокiст
Рамон, рамонак / Ромашка / Ромашка, рум'янок
Ружа / Роза / Троянда
Рэпа / Репа / Ріпа
Святаяннік / Зверобой / Звіробій, заяча крівця
Сланечнік / Подсолнечник, подсолнух / Соняшник
Свірэпа / Сурепка / Сурепка
Снежнаягаднік / Снежноягодник / Сніжноягідник
Стрэлкі / Пастушья сумка / Грицики, тоболки
Суніцы / Земляника / Суниця
Тытунь / Табак / Тютюн
Таполя / Тополь / Тополя
Торбачнік / Ярутка / Ярутка
Трыпутнік / Подорожник / Подорожник
Фасоля / Фасоль / Квасоля
Хвоя, сасна / Сосна / Сосна
Хмель / Хмель / Хміль
Хрэн / Хрен / Хрін
Цмен / Цмин, кошачья лапка / Цмин
Цыбуля / Лук / Цибуля
Цыкорыя / Цикорий / Цикорiй
Чабор / Чабрец, тимьян, богородичная трава / Чебрець
Чарніцы / Черника / Чорниця
Чаромха / Черёмуха / Черемха
Чарот / Камыш / Очерет
Часнык / Чеснок / Часник
Шчаўе / Щавель / Щавель
Шыпшына / Шиповник / Шипшина
Яблыня / Яблоня / Яблуня
Ядловец / Можжевельник / Ялівець, яловець
Ястрабок / Ястребинка / Нечуйвiтер
Язвін, язмін / Жасмин / Жасмин
Уладзіслаў ЛУПАКОЎ , настаўнік біялогіі і хіміі.
Не стала Ефрасінні Андрэевай
11 чэрвеня 2011 г. пасля цяжкай і працяглай хваробы (з траўня 2003 года была прыкавана да пасцелі) памерла прафесар, доктар педагагічных навук Ефрасіння Георгіеўна Андрэева, якая шмат гадоў сваёй навуковавыкладчыцкай дзейнасці аддала педуніверсітэта імя Максіма Танка.
Па нацыянальнасці руская, нарадзілася ў 1931 г. у Башкірыі, у г. Уфа, Е.Г. Андрэева глыбока адчувала наша нацыянальнае жыццё, абараняла нашу нацыянальную мову і культуру. У свой час яна актыўна выступала супраць правядзення ганебнага рэферэндуму і ўвядзення двухмоўя ў Беларусі. Адна з першых сярод прафесарскавыкладчыцкага калектыву спадарыня Ефрасіння пачала праводзіць заняткі ў студэнцкай аўдыторыі на беларускай мове. Працуючы ў Міністэрстве адукацыі Беларусі, яна горача выступала за выхаванне дзетак у дашкольных, школьных установах і ВНУ на роднай мове.
У Беларусі жыла з 1958 года, пераехаўшы на радзіму свайго мужабеларуса Леаніда Міхайлавіча Лыча, прафесара, доктара гістарычных навук. Яна сапраўды была яго другой палавінкай і аднадумкай.
Спадарыня Ефрасіння вывучыла беларускую мову, пазнаёмілася і глыбока спасцігла беларускую культуру і традыцыі народа. Яе жыццё і самаахвярная праца на карысць Беларушчыны вартыя пераймання для многіх расіян, якім выпала жыць на Беларусі. Яе імя, шчырага чалавека і сапраўднага патрыёта Беларусі, заўсёды будзе ўзгадвацца з удзячнасцю і цеплынёй блізкімі і далёкімі нашчадкамі.
"ПраМова" ці клуб красамоўства пра сябе
Дэйл Карнэгі вылучаў здольнасць прамаўляць, як адзін з найважнейшых фактараў пры дасягненні паспеху ў жыцці. У сваіх кнігах, прыводзячы свой ўласны прыклад, ён раіў хадзіць на курсы альбо ў клуб красамоўства. А дзе ж трэніравацца ў Менску?
Большасці з нас цяжка быць у цэнтры ўвагі і правільна сфармуляваць пры гэтым думку, хочацца прымкнуць да натоўпу, ёсць няўпэўненасць, калі прапануеш нешта, няўтульна пачуваешся ў незнаёмым асяроддзі людзей, асабліва, калі яны па статусу вышэйшыя за цябе. Яшчэ больш складана, калі ёсць імкненне размаўляць пабеларуску, але асяроддзе рускамоўнае. Дадаецца таксама праблема з недасканалым валоданнем беларускай мовай.
Можна знайсці курсы красамоўства, яны даюць веды і трэнінгі. Але па часе гэта адносна кароткі прамежак пры тым, што прамоўніцкія якасці трэба трэніраваць пастаянна. Магчыма, ёсць невялічкія студэнтскія гурткі ці кампаніі сяброў, пра якія цяжка знайці інфармацыю і патрапіць туды.
Таму мы вырашылі стварыць клуб красамоўства "ПраМова". Тут няма ніякіх абмежаванняў па ўзросту і статусу, патрэбна толькі мець цікавасць да прамоўніцкага мастацтва і імкненне да яго ўдасканальвання. Мы пачалі працаваць у сакавіку гэтага года. Кіраўніцтва Таварыства беларускай мовы (ТБМ) падтрымала гэту ідэю і знайшло магчымасць прадстаўляць памяшканне для сустрэч кожны тыдзень.
Як аснова для "ПраМовы" былі ўзяты матэрыялы міжнароднай некамерцыйнай арганізаціі Toastmasters International, у якую ўваходзяць клубы красамоўства па ўсім свеце. Пачынаючы працаваць па праграме арганізацыі, падчас сустрэч сябры клуба прапанавалі новыя спосабы развіцця сябе, напрыклад, дадатковыя трэнінгі. Таму, можна смела казаць, што мы развіваемся па свайму шляху.
Недастаткова проста вывучыць правілы і запомніць новыя словы, трэба ўмець складаць іх у сказы і размаўляць пабеларуску. У клубе не вучаць, а вучацца, праз прадстаўленне прамоў, удзел у іншых актыўнасцях (ролях) клубу, робячы аналіз сваіх і чужых выступаў.
"ПраМова" дапамагае стаць больш упэўненнымі ў сабе, развіць лідарскія якасці, навучыцца выказваць думку, трымацца на публіцы, не губляючы самавалодання, аналізаваць, слухаць, лёгка перайсці на беларускую мову і не адчуваць бар'ера пры сумаўі з рускамоўнымі людзьмі. Немалаважна тое, што клуб дае магчымасць аб'яднаць людзейаднадумцаў, знайсці новых сяброў, пачуць падчас прамоў цікавыя думкі і карысную інфармацыю, адпачыць пасля працы ці вучобы. У клубе склалася даволі нефармальная атмасфера, людзі жартуюць, з задавальненнем слухаюць адзін аднаго, а напрыканцы сустрэчы не спяшаюцца адразу развітацца. Кожны можа далучыцца да нашай кампаніі. На працягу месяцаў сустрэч клуба да нас далучыліся людзі, якія жадаюць размаўляць пабеларуску, якія добра валодаюць мовай і размаўляюць на ёй, якім цікава развіваць свае прамоўніцкія якасці. Прыходзьце і вы.
Сустрэчы ў чэрвені праходзяць кожную сераду ў сядзібе ТБМ (Румянцава, 13), пачатак а 18.45. Уваход вольны.
Вера Канкаловіч.
Абразкі
Нявідушчыя на "Дзеяслоў"
У чытальную залу Слуцкай гарбібліятэкі на адкрытую для доступу чытачоў паліцу нехта з мясцовых інтэлігентаў паклаў летась два нумары, 42 і 44, літаратурнага часопіса "Дзеяслоў", бо бібліятэцы выпісваць яго не дазволена. У "кішэнцы" на вокладцы 44га нумара, дзе ўкладзены квіток рэгістрацыі чытачоў, убачыў прозвішча толькі аднаго чалавека, ветэрана вайны, настаўніка па прафесіі. І толькі. Ён жа быў чытачом і 42га нумара. Бібліятэкарка патлумачыла мне, што настаўнікі з гарадскіх рускамоўных школаў (а яны ўсе 13 такіх) заходзяць сюды часцяком, але бяруць толькі часопісы "Нёман", "Маладосць", зрэдку "Полымя", дзе друкуюцца "чэсныя" літаратары з Саюза пісьменнікаў Беларусі. А на "Дзеяслоў", які ляжыць побач нуль увагі! Хоць бы хто дзеля цікавасці заглянуў! Можа баяцца? Хутчэй за ўсё спрацоўвае адсутнасць нацыянальнай самасвядомасці, заніжаныя этнічная і культурная самаацэнка.
Ім бы на Купалу і Гілевіча з Барадуліным раўняцца
Літаратурная старонка у раённай газеце 11 вершаў, адабраных рэдакцыяй як найболей памастацку дасканалых, вартых увагі чатача. Але дзевяць з іх рускамоўныя, а гэта 160 радкоў. Хто аўтары? Двое вучняўсямікласнікаў з Гольчыцкай сярэдняй школы, яшчэ двое сямікласнікаў з дзвюх гарадскіх рускамоўных школаў, чацвёра невядомыя, але хутчэй за ўсё былыя выпускнікі школаў. Толькі дзве вучальніцы 6х класаў з Грэскай сельскай беларускамоўнай школы выдалі на літстаронку па восем вершаваных радкоў шчырых, хоць і наіўных, дзе гаворыцца, што ў нас "кожны родным словам ганарыцца, як немец, француз ці англічанін". Каб жа так было на самай справе, то не займалі б пачаткоўцы 95 адсоткаў газетнай плошчы ў раёнках. Гэта не столькі віна аўтараў, колькі бяда. Бо ў гарадскіх рускамоўных школах на беларускую мову адведзена толькі дзве гадзіна на тыдзень меней, чым на ангельскую. А дома бацькі размаўляюць не на роднай мове, а на гэткай расейскай "трасянцы", ды і самі дзеці штодзень глядзяць рускамоўныя беларускія тэлеканалы. Дзе тут выжыць роднай мове!
Мікола Кутнявецкі, г. Слуцк.
Як я атрымоўваў беларускамоўны тэхнічны пашпарт на аўтамабіль
Два гады назад я набыў аўтамабіль і паехаў зранку ў Гарадзенскую ДАІ для пастаноўкі на ўлік, атрыманне тэхнічнага пашпарта і рэгістрацыйных нумароў. У атрыманні тэхнічнага пашпарта, запоўненага пабеларуску, мне было адмоўлена. Пісьмова я звярнуўся да начальніка рэгістрацыйнага аддзела з просьбай аб выдачы тэхнічнага пашпарта пабеларуску. А ён пачаў даводзіць да майго ведама, што банк дадзеных у Рэспубліцы Беларусь зроблены паруску, і мой аўтамабіль не змогуць занесці ў яго. Але я настаяў на сваім, і таму мяне ён завёў на прыём да начальніка ДАІ Гарадзенскага аблвыканкама (рэгістрацыйны аддзел і абласное ДАІ знаходзяцца ў адным будынку). Начальнік (на жаль, я не запісаў яго прозвішча) выслухаў мяне і папрасіў пачакаць у прыёмнай. Потым выйшаў з яго кабінета начальнік рэгістрацыйнага аддзела і прадыктаваў як напісаць заяву на імя начальніка абласнога ДАІ, каб атрымаць тэхпашпарт пабеларуску. Я заяву напісаў пабеларуску і на ёй начальнік паставіў рэзалюцыю: "Технический паспорт заполнить побелорусски."
З гэтай рэзалюцыяй я накіраваўся да тэхнічных работнікаў. Адзін з іх адмовіўся выканаць работу, а другі ўзяўся за яе і папрасіў пачакаць. Я чакаў да канца рабочага дня, але ён яшчэ папрасіў, каб я прыйшоў на другі дзень. На наступны дзень зранку ўсе дакументы мне былі выдадзены на беларускай мове.
Я зрабіў выснову, што можна зарэгістраваць аўтамабіль і атрымаць дакументы на яго на беларускай мове пры жаданні і настойлівасці.
Аляксандр Місцюкевіч.
За мужнасць і прагу да волі
19 чэрвеня ў Бычках каля сядзібы Домамузея адбыліся ўрачыстасці з нагоды 87ай гадавіны з Дня нараджэння Васіля Быкава. У гэтым годдзе на святкаванне прыбыла вялікая колькасць людзей з Віцебска, Полацка, Магілёва, Менска. Сярод прысутных былі пісьменнікі В. Якавенка і У. Содаль, А. Фядута, рэжысёры Ю. Хашчавацкі і В. Мазынскі, грамадскія дзеячы М. Грыб, Р. Кастусёў і іншыя.
Васіль Быкаў геніяльны сваёй праўдзівасцю, нязломнасцю, падкрэсліў, адкрываючы мерапрыемствы, старшыня Віцебскага ТБМ Іосіф Адамавіч Навумчык.
Свае творы прысвечаныя Васілю Быкаву, прачыталі М. Мірановіч, Л. Сіманёнак, К. Севярынец.
Сястра пісьменніка Валянціна Уладзіміраўна з цяплом узгадала дзіцячыя, юнацкія і ваенныя гады ў лёсе яе брата.
Штогадовая прэмія "За Свабоду думкі", заснаваная Рухам "За Свабоду" была ўручана паэту грамадскаму дзеячу Ўладзіміру Някляеву. Заснавальнік прэміі Аляксандр Мілінкевіч заўважыў, што Ў. Някляеў аднадушны В. Быкаву сваёй прагай да праўды і волі, стойкасцю, мужнасцю. Кандыдата на прэмію вызначала група папярэдніх лаўрэатаў. Вось што яны распавялі ў гутарцы:
Я настойвала на тым, каб сёлетняя прэмія была ўручана менавіта Ўладзіміру Пракопавічу, адзначыла кіраўніца культурнаадукацыйнага цэнтра імя Язэпа Драздовіча Ада Элеўна Райчонак. Я вельмі даўно яго ведаю і шаную. Ён неаднаразова прыязджаў у Бычкі на мастацкія плянэры, чытаў свае вершы, сябруе з паэтамі і мастакамі.
Пісьменнік Ўладзімір Арлоў узгадаў некалькі цікавых гісторый: " У 1997 годзе, калі мяне звольнілі з выдавецтва "Мастацкая літаратура" за "напісанне гістарычнай і іншай сумнеўнай літаратуры" Уладзімір Някляеў узяў мяне працаваць у часопіс "Крыніца", які я лічу адным з лепшых культуралагічных выданняў 20 стагоддзя. У гэтай моцнай рэдакцыі ў той час гуртаваліся А. Разанаў, Л. ДранькоМайсюк, В. Акудовіч і іншыя. Я пачаў весці ў ёй рубрыку "Наш", у якой распавядаў пра лёсы дзеячаў культуры Беларусі, якія жылі і працавалі ў замежжы. Большасць з гэтых асобаў увайшла потым у кнігу "Імёны Свабоды" разам з 261 партрэтам герояў беларускай свабоды. Рэдактару патэлефанавалі зверху і зрабілі вымову за тое, што часопіс піша пра "калабарантаў" і " ворагаў". Някляеў выклікаў мяне да сябе.
Валодзя, вось такая справа, сказаў ён, я табе давяраю, але ты падумай.
Праз некалькі дзён я прынёс яму два артыкулы мужа І. Сурвілы Янкі Сурвілы і паклаў яму на стол, і ён тут жа падпісаў іх у друк.
У гэтым годзе, калі Ўладзімір Пракопавіч быў пад хатнім арыштам, яго кнігі зніклі з кнігарняў, таму мы іх паціху распаўсюджавалі разам з аўтографам аўтара. Ён дома іх падпісваў, і жонка сп. Вольга нам іх перадавала. Але для чытачоў прыдумалі захапляльныя гісторыі, быццам Уладзімір Пракопавіч па вяроўцы спускаецца ўначы ўніз, перапрануты, як французскі кароль у іншае адзенне, і падпісвае кнігі."
З Васілём Быкавым мы неаднойчы сустракаліся, адзначыў Ул. Арлоў. Ён быў крыху замкнёны. Таму з ім было добра маўчаць. Ягонае маўчанне было важкім, шматслойным. Упершыню я убачыў яго на Рэспубліканскай нарадзе маладых пісьменнікаў у 1981 годдзе. Тады партыйны функцыянер вучыў пісьменнікаў, як трэба пісаць, а Быкаў гэтую ідэалогію не прымаў. Пазней мы шмат разоў сустракаліся на Беларусі. Два разы мы выступалі з ім ў Берліне на літаратурных чытаннях. На развітанне, па тэлефоне ён сказаў мне словы, якімі заканчавецца кніга "Доўгая дарога да дому: "Голас мой песымістычны, але душа мая прагне аптымізму."Як некалі пісала вялікая Лэся Украінка: "Без надіі такі спадзяюся".
"Свабода найбольшая маральнафізічная каштоўнасць, дадзеная кожнай жывой істоце фактам яе нараджэння, пісаў Васіль Быкаў. Усё жывое карыстаецца тою каштоўнасцю, наколькі гэта мажліва ў складаным, заблытаным свеце арганічнага існавання... Мабыць кожнаму свой шлях да свабоды наканавана прайсці асобна."
Для гасцей свята выступіў жаночы гурт "Індра" і бард Зміцер Бартосік. Прагучалі лірычныя песні на вершы Я. Купалы, М. Багдановіча, Р. Барадуліна. Намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Ю. Губарэвіч узнагародзіў прызамі пераможцаў творчага конкурсу "Страху няма".
Інфармацыйнае забеспячэнне вандроўкі падрыхтавалі старшыня Таварыства аховы помнікаў Антось Астаповіч і краязнаўца Алесь Галіч. Пераможцы і ўдзельнікі віктарыны, прысвечанай жыццю і творчасці В. Быкава, атрымалі дыскі з фільмамі серыі " Волаты беларускай літаратуры."
Э.Оліна,
фота аўтара.
Калі вольная думка становіцца прэміяй
Дарога на Радзіму В. Быкава ў в. Бычкі на чарговыя ўгодкі з дня яго народзінаў сёлета падалася доўгай…Не ведаю: не тое аўтобус нібы цягнуўся, не тое шлях на Вушаччыну замаруджвала пахмурнае надвор'е і ледзь прыкметны дождж. Было ціха і спакойна. Гледзячы на вушацкія краявіды, я быццам перачытвала апошнюю быкаўскую кнігу, "Доўгую дарогу дадому"…
"Яго душой была свабода" неяк напісала я ў сваім нататніку, бо не ведаю ніводнага айчыннага пісьменніка, які б з такім запалам абараняў праўду і волю ў жыцці і літаратуры. Гэта была ягоная душа, шчаслівая пабіблейску, бо ён быў "выгнаны за праўду"…
Неўзабаве пад'ехалі да Бычкоў, ціхай, амаль памерлай беларускай вёсачкі, дзе штогод 19 чэрвеня надзвычай шматлюдна. Так было і сёлета. Беларуская інтэлігенцыя і неабыякавыя да творчасці Васіля Быкава людзі. Усе тут. Вольная атмасфера, гаманлівы рух і імпрэза памяці пісьменніка. Успаміны і вершы, прысвечаныя айчыннаму прароку, ад беларускіх творцаў. Як заўсёды шчырая і простая прамова сястры Васіля Быкава Валянціны, напэўна, самага першага аматара яго творчасці. Чаму? Ды таму, што, як прызналася гэтая сціплая і інтэлігентная жанчына, ён не любіў, калі сястра чытала яго юнацкія творы, а яна ўсё роўна знаходзіла і чытала. У яе вачах бачыш вочы славутага сваяка, і падзяку народу, што ўшаноўвае памяць братапісьменніка.
Сёлетняя чэрвеньская вёска Бычкі гэта яшчэ і традыцыйнае ўручэнне прэміі "За свабоду думкі" імя В. Быкава. Яе лаўрэатамі штогод становяцца лепшыя людзі нашай Бацькаўшчыны, хто шчыруе на ніве ўслаўлення духу волі ў роднай Беларусі. У гэтым годзе бронзавай статуэткай і памятным дыпломам узнагародзілі паэта і экскандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. Ён так падобны з Васілём Быкавым мужнасцю ў дзеяннях, цвёрдасцю ў слове, загартаванасцю ў характары, нязломным духам праўды. І такія каштоўныя ўспаміны Уладзіміра пра Васіля для нас, нашчадкаў Беларусі: "З Васілём Уладзіміравічам ніколі не было дробязных размоў. Ад самага пачатку і да нашай апошняй сутрэчы. За тры дні да таго, як яго не стала, я быў у шпіталі. Не ведаў, з чым прыйсці? Што каштоўнага ў гэтым свеце? Але адразу ўсё стала на сваё месца вось на такіх Быкаўскіх рубяжах. Гэты чалавек усё сваё жыццё прастаяў на рубяжы! На рубяжы паміж жыццём і смерцю, паміж маной і праўдай, паміж свабодай і рабствам. Бог дапамог. Я збіраўся ехаць да яго на маршрутцы ў Бараўляны. Прыйшоў на прыпынак, там стаіць жанчына, прадае сунічнік (букет суніц). Я ўспомніў, як мы хадзілі з Васілём Уладзіміравічам у суніцы недалёка ад Бычкоў. Вось і купіў гэты букецік. Побач яшчэ адна жанчына прадавала ружы, я не ведаў колькі купіць і якіх! У такія моманты ўсё становіцца вельмі сімвалічным. На прыпынку мяне выпадкова штурханулі, я ўхапіўся за адну ружу, каб не страціць раўнавагі і не паваліцца. Белая кветка сама апынулася ў маёй руцэ. Я купіў яе і прыехаў да Быкава. Перад тым, як ўвайсці ў палату, таптаўся ў калідоры і з жахам думаў, як я выйду адтуль, з якімі словамі. А калі ўвайшоў, аддаў яму кветкі, і ён надкусваючы сунічку сказаў: "Ведаеш што, Валодзя, я тут падумаў, а што ў гэтым жыцці чалавеку трэба? Адно само жыццё, адна жанчына і адна кветка!" Ён не патрабаваў ад жыцця шмат. Васіль Уладзіміравіч жадаў напоўніць сапраўдным жыццём сваё існаванне. Ён дзеля гэтага жыў, дзеля гэтага пісаў. Зараз, на жаль, на Беларусі ўсё больш адчуваецца недахоп нават не літаратурнага Быкава, а духоўнага".
Згадзіцеся, хіба не каштоўныя ўспаміны чалавека пра чалавека?
І прашу прабачыць чытача за эмацыйнасць, але дазволю сабе яшчэ колькі разваг. Адчувала я сябе на Радзіме Васіля Быкава вольна, там не было пафасу, які даводзіцца бачыць часта ў штодзённым жыцці, там была сустрэча з аднадумцамі. Мы ўшаноўвалі класіка, генерала і прарока беларускай літаратуры.
Ірына Лобан, сябра суполкі ТБМ імя Ф. Скарыны ВДУ імя П.М. Машэрава
Ахвяраванні на ТБМ
1. Лазарук Т.К. 10000 р., г. Менск
2. Раманік Т.І. 50000 р., г. Менск
3. Самонаў А.І. 50000 р., г. Магілёў
4. Тышчук Ул. 10000 р., г. Менск
5. Фурс Антон 50000 р., г. Паставы
6. Бялевіч Леў 30000 р., г. Полацк
7. Стома Ларыса 5000 р., г. Менск
8. Безмацерных Н.П. 20000 р., г. Менск
9. Вяргей В. 41000 р., г. Менск
10. Вярбоўская І. 40000 р., г. Менск
11. Павідайка В.М. 20000 р., г. Менск
12. Кукавенка Іван 10000 р., г. Менск
13. Белы Павел 30000 р., г. Менск
14. Птушко Сяргей 20000 р.,
в. Хільчыцы, Жыткавіцкі рн
15. Прымшыц Зміцер 30000 р.,
в. Паперня, Менскі рн
16. Ілюкевіч С.П. 10000 р., г. Менск
17. Рогач П.І. 5000 р., г. Менск
18. Дучыц Людміла 25000 р., г. Менск
19. Місевіч Мар'ян 150000 р.,
мяст. Падсвілле, Глыбоцкі рн
20. Цынгалёў В. 10000 р., г. Жлобін
21. Васіпава Аляксандра 20000 р., г. Гомель
22. Батвінаў І.С. 20000 р., г. Ворша
23. Пухоўская Юлія 10000 р., г. Менск
24. Самонаў Аляксандр 50000 р., г. Магілёў
25. Пілецкая Галіна 10000 р., г. Менск
26. Давыдоўскі Ігар 50000 р., г. Менск
27. Ляўчэня Сямён 200000 р., г. Менск
28. Чаркасава К.І. 60000 р., Пружаны
29. Осіпава Александра 20000 р., г. Гомель
30. Бялевіч Леў 20000 р., г. Полацк
31. Таўгень А.С. 8000 р., г. Валожын
32. Балашка А.А. 8000 р., г. Валожын
33. Пятровіч А.І. 10000 р., г. Валожын
34. Сівы С.А. 8000 р., г. Валожын
35. Гасціловіч В.В. 14000 р., г. Валожын
36. Гарбачэўскі В.Р. 14000 р., г. Валожын
37. Збірэнка А.В. 8000 р., г. Валожын
38. Трапашка М.І. 4000 р., г. Валожын
39. Бацян Валянціна 8000 р., г. Валожын
40. Панкратава Наталля 8000 р., г. Валожын
41. Пятроўская Ада 8000 р., г. Валожын
Дзейнасць ГА "ТБМ імя Францішка Скарыны" па наданні роднай мове рэальнага статуса дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.
Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас, вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ №3015741233011 у Аддзяленні № 539 ААТ "Беінвестбанка" код 739 (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк.
Як віленскія беларусы ў Калінінград ездзілі
Сябры Таварыства беларускай культуры ў Літве на чале са старшынёй Хведарам Нюнькам у сваёй чарговай вандроўцы 2122 траўня наведалі Калінінградскую вобласць.
Раніцой, 21 траўня, мы выправіліся з Вільні і накіраваліся ў бок літоўскарасійскай мяжы. Літоўскую мяжу мы праехалі хутка, а вось на расійскай давялося пастаяць, хаця і чэргаў вялікіх там не было. Цяжка сказаць, з чым звязана тое, што надзвычай павольна яны правяраюць тых, хто перасякае мяжу.
Першы горад, які мы наведалі, быў Чарняхоўск. Мы адразу былі "ўражанымі". Першая думка вайна скончылася не 65 гадоў назад, а зусім нядаўна. Неахайныя і недагледжаныя дарогі, вулачкі, абшарпаныя і ў некаторых месцах паўразваленыя дамы. Пасля стала зразумела, што апынуліся ў СССР, і мала што змянілася з таго часу, у тым ліку і ў сферы абслугоўвання грамадзян. Нават з цяжкасцю нам удалося знайсці пункт абмену валюты. У Літве, нават у маленькім гарадку, у нас з гэтым праблем не ўзнікла б.
Не лепш выглядаюць і дарогі вобласці, па якіх нам даводзілася ездзіць. Відаць знакамітае выслоўе "Расія: дуракі і дарогі" так і застанецца вечным.
На ўездзе ў Калінінград нас сустракае старшыня Таварыства беларускай культуры Калінінграда Ігар Шаховіч, які будзе нашым правадніком па Калінінградзе гэтыя два дні нашай вандроўкі. Сам горад быў заснаваны ў 1256 годзе рыцарамі Тэўтонскага ордэна.
Першым месцам, якое мы наведалі ў Калінінградзе (гістарычная назва Кёнігсбэрг) была катэдра, гісторыя якой цесна звязана з жыццём горада. Яна стала чарговым сведкам таго, як у СССР "добра" захоўвалася гістарычная спадчына. Думаю, Кёнігсбэрг перадусім звязваецца з імем знакамітага філосафа Канта, які спачывае ля сцен катэдры. Менавіта яму прысвечана значная частка экспазіцый музея, што знаходзіцца ў адной з вежаў катэдры. Першыя залы прысвечаныя гісторыі горада, астатнія Эмануілу Канту, аўтару ідэі чыстага розуму. Па музеі нам дапамагала вандраваць Лідзія Давыдзенка, якая кораценька нас пазнаёміла з гісторыяй горада, а таксама з біяграфіяй Канта. Калі казаць пра асобу філосафа, найперш трэба адзначыць яго пунктуальнасць. Ён рабіў усё ў адзін і той жа час: падымаўся, снедаў, абедаў, ішоў на працу, сустракаў гасцей і клаўся спаць. Як казалі ў той час кёнігсбэргцы, па ім можна было звяраць гадзіннік. І ён ніколі не парушаў свайго рэжыму ні на хвіліну. Нават прымаючы гасцей, спаць ішоў а 9 вечара, нягледзячы на тое, што госці яшчэ не жадалі разыходзіцца. Праўда, ён іх не прасіў разыходзіцца, а дазваляў і надалей сядзець у яго ў кватэры, ужо без гаспадара, які нават у такіх выпадках не парушаў свайго распарадку дня.
Гэта катэдра звязана і з беларускай гісторыяй. У горадзе жыў Багуслаў Радзівіл, які спачывае ў сценах сабора. У сваім тастаманце ён зазначыў, што калі памрэ ў Кёнігсбэргу, то каб яго там і пахавалі, што і было выканана. Ён таксама перавёз у Кёнігсбэрг вялікую бібліятэку, якая знаходзілася ў адной з вежаў храма.
Больш падрабязна з гісторыяй Кёнігсбэрга мы пазнаёміліся ў музеі "Фрыдляндскія брамы", які створаны на месцы брамаў, што некалі вялі ў горад, якога зараз няма. Мы там прагледзелі два відэяфільмы, дзе прадстаўлена трагічная гісторыя Кёнігсбэрга, з яго храмамі, вулачкамі, дамамі, кавярнямі, рэстарацыямі, якіх сёння няма. Адно знішчыў бязлітасны час, іншае новыя гаспадары, якія так і не змаглі стаць сапраўднымі гаспадарамі горада, а толькі спрычыніліся да яго знішчэння. Самы яскравы прыклад у 1967 годзе ўзарвалі каралеўскі палац. На яго месцы збудавалі высотны дом, але так сталася, што і да гэтага часу ён стаіць пустым і не знаходзіць гаспадара. Відаць, каралеўскі дух гэтага палаца не змог дараваць яго знішчэння і перашкаджае таму, каб там было нешта іншае. Магчыма, спадзяецца, што ўладальнікі ўсё ж такі зразумеюць сваю памылку і адновяць знішчаную веліч былога каралеўскага замка.
Музей створаны на месцы Фрыдляндскіх брамаў, якія некалі служылі абарончымі ўмацаваннямі і былі пропускам у горад. Самы галоўны экспанат, як зазначыў экскурсавод, самі брамы, якія да нас дайшлі аўтэнтычнымі і ніколі не перабудоўваліся, калі не лічыць некалькіх момантаў: пракладка трамвайных ліній, а пасля іх ліквідацыя. І так, практычна ў сваім аўтэнтычным выглядзе яны пераносяць нас ў Кёнігсбэрг, горад са слаўным мінулым. Мінулі гады, эпохі, змяніліся ўлады, толькі нязменным застаўся рыцар над брамай, які і да гэтуль вартуе свой горад.
У экспазіцыях музея прадстаўлены экспанаты, якія ў асноўным паказваюць побыт жыхароў даваеннага Кёнігсбэрга, што ў асноўным па нацыянальнасці былі немцамі. Мы можам убачыць прадметы побыту, посуд, харчаванне, лекі, парфумерыю і многае іншае, чым карысталіся даваенныя гараджане. Цікавым з'яўляецца тое, што многія даваенныя фірмы і сёння працуюць на сусветным рынку і нам добра вядомыя.
Ва ўсім гэтым сумна тое, як развальваюцца лёсы людзей, з якімі ніхто не лічыцца. Былі, жылі, кахалі, спадзяваліся, а пасля моцныя гэтага свету вырашылі паміж сабой высветліць адносіны. У выніку першай ахвярай стаў звычайны просты чалавек, які там жыў і быў далёкі ад палітыкі і ніколі не думаў, што яго чакае ўперадзе, колькі давядзецца перажыць голаду, прыніжэнняў, холаду, бяздашша без яго віны. І часам просты чалавек уздымаў галаву ў неба і пытаўся: "За што"? Але што яму магло адказаць неба? Яно відаць і само не ведала адказу на гэтае пытанне. Пацярпеў горад, пацярпелі людзі, знявечыліся іх лёсы. А сёняшні час піша іншую гісторыю, пра іншых людзей, а тых, быццам бы і не было. Яны, як непатрэбная восеньская апалая лістота, якую ў хаатычнасці раскідвае вецер па вулачках, засталіся выкінутымі на сметніцу гісторыі. І сёння там іншыя твары, іншыя ўсмешкі…, якія таксама хочуць жыць, кахаць, быць шчаслівымі…
Гэтае месца звязана і з другім слаўным сынам беларускай зямлі, ці не з самым вядомым выхадцам з нашай бацькаўшчыны Францішкам Скарынам. Ён сябраваў з Вялікім магістрам Тэўтонскага ордэна Альбрыхтам, які пераўтварыў тэакратычную дзяржаву ў свецкае Прускае герцагства, а сам стаў герцагам. Ён стаў заснавальнікам у Кёнігсбэргу першай друкарні і ўніверсітэта. Да нашых дзён дайшлі звесткі, з якіх вядома, што Скарына не толькі кантактаваў з Альбрыхтам, але пэўны час жыў у гэтым горадзе. І наступным пунктам нашай праграмы было наведванне помніка нашаму славутаму генію. Ля помніка Скарыны Ігар Шаховіч прымацаваў белчырвонабелы сцяг. Гісторыя ж стварэння гэтага помніка доўгая і трагічная, яна разцягнулася амаль на дзесяцігоддзе, пачынаючы з 1995 года, калі ўзнікла такая ідэя і да 2004 г., калі помнік быў усталяваны. Так здарылася, што два чалавекі, якія спрычыніліся да яго ўстаноўкі, загінулі. Але дзякуючы намаганню калінінградскіх беларускіх актывістаў, перадусім Ігара Шаховіча, гэты помнік быў усталяваны.
Завяршальным этапам першага дня вандроўкі ў Кёнігсбэрг стала сяброўская вячэра ў доме спадароў Шаховічаў, на якую сабраліся прадстаўнікі беларускай дыяспары Калінінграда. Трэба аддаць належнае спадарству Шаховічаў, бо бачна, што да вячэры яны падрыхтаваліся вельмі сур'ёзна і нас прынялі на высокім узроўні. Беларускасць гэтай сям'і адчуваецца практычна ад уваходных дзвярэй. На другім паверсе стаіць наш шматпакутны і адвечны сімвал: белчырвонабелы сцяг.
На вячэру былі запрошаны тры музыкі. Прыемным было тое, што большасць песняў яны выканалі на беларускай мове, між іншым прагучалі такія патрыятычныя, як "Пагоня" М. Багдановіча, "Мой родны кут", "Магутны Божа" і інш. Адзін музыка быў украінец, і яму варта аддаць належнае, бо вельмі цудоўна выконваў песні на беларускай мове. Панавала цалкам беларуская атмасфера, якая спрычынілася да таго, што ўсе спрабавалі размаўляць на беларускай мове, хаця было бачна, што некаторым гэта было складана рабіць. Але ўсе зразумелі, што ў гэты вечар нас аб'яднала Беларусь, якая ў нас адна. І быць беларусам без беларускай мовы немагчыма. Там, дзе гіне мова, гіне свядомасць. Нават калі рускамоўны чалавек і лічыць сябе беларусам, але сваёй беларускасці ён ужо не можа перадаць рускамоўным дзецям, якія з рускай мовай усмоктваюць у сябе не толькі рускую культуру, але і рускую свядомасць. Калі б бацькі размаўлялі пабеларуску ў сям'і, сітуацыя была б іншай, дзеці пачуваліся б беларусамі і былі б звязанымі са сваёй этнічнай Бацькаўшчынай. Няма мовы няма сувязі з продкамі. Дзеці становяцца носьбітамі чужой культуры і асімілююцца.
За размовай, беларускімі песнямі і танцамі, мы нават і не заўважылі як прабег час. Ніхто, нягледзячы на познія, амаль ужо ранішнія гадзіны, не хацеў разыходзіцца. Усім было прыемна паразмаўляць са сваімі братамі беларусамі, падзяліцца сваім досведам па захаванні і прапагандзе беларускасці і тым, як той ці іншы пачувае сябе беларусам.
Думаю, кожны хто там быў, перажываў сустрэчу са сваёй Бацькаўшчынай, краінай продкаў, бо для беларуса дарагая не толькі зямля, дзе нарадзіўся ён ці яго бацькі, для яго яшчэ дарагая тая зямля, на якой вечным сном спяць яго бацькі і дзяды. Можна сказаць, што для гэтага вечара найбольш падыходзілі словы Якуба Коласа: "Мой родны кут, як ты мне мілы, забыць цябе не маю сілы".
Такія сустрэчы дапамагаюць захоўваць Беларусь у сэрцах тых, каму яна дарагая. І хаця нас было не шмат, але тут былі самыя палымяныя беларусы, тыя, якіх у сёняшняй Беларусі называюць "нячэснымі" і дзякуючы якім і перазахоўваецца Бацькаўшчына будучым пакаленням.
Цэнтральнай падзеяй другога дня было наведванне Генеральнага Консульства Літоўскай Рэспублікі і сустрэча з генеральным консулам, беларусам па паходжанні, Вацлавам Станкевічам. Але перад гэтым мы зрабілі невялікую экскурсію па горадзе, пазнаёміліся з яго архітэктурай, помнікамі… Наведалі сквер беларускарасійскай дружбы, у якім прадстаўлены выявы ўсіх беларускіх абласных гарадоў з гербамі, а ў цэнтры плошчы мапа Беларусі.
Мы таксама наведалі самы старажытны храм Кёнігсбэрга. Гэта яшчэ адзін з прыкладаў знішчэння гісторыі і духу гэтага горада. Яго цяперашнія ўладальнікі праваслаўная царква. Такое становішча рэчаў характэрна для ўсёй Калінінградскай вобласці. Але гісторыю пішуць пераможцы.
Пішучы пра гэта, варта звярнуць увагу і на іншы факт, наколькі зрусіфікаваная і саветызаваная айканімія Калініградскай вобласці. Прыйшоўшы сюды ў 1945 годзе рускія прынеслі не толькі новы парадак, але вырашылі цалкам знішчыць мінулае краю, каб нічога не нагадвала аб былым, аб тым, што тут да 1945 года была іншая дзяржава і жылі зусім іншыя людзі.
Праўда, належыць адзначыць, што апошнім часам назіраецца тэндэнцыя па аднаўленні гістарычнай часткі горада. Але гэта носіць больш спарадычны і, відаць, толькі паказальны характар.
У генеральным консульстве Літоўскай Рэспублікі нас гасцінна прыняў генеральны консул Вацлаў Станкевіч, нашчадак славутага роду Станкевічаў, які пакінуў у гісторыі Беларусі адзін з самых глыбокіх слядоў. У нашай размове, якая прабегла незаўважна, мы больш дэталёва пазнаёміліся са спадаром Вацлавам, колькі слоў сказалі аб сучасных беларускіх праблемах. Спадар Вацлаў зазначыў, што на гэтай пасадзе ён не вельмі можа дапамагаць беларусам і займацца беларускімі праблемамі, паколькі тут ён прадстаўляе Літоўскую Рэспубліку і павінен сябе рэпрэзентаваць чалавекам гэтай краіны. Але самае галоўнае, што ў душы ён перажывае за Беларусь і з'яўляецца яе палымяным патрыётам.
Вяртаючыся ў Вільню, мы заехалі ў Ніду, дзе нашым гідам быў наш кіроўца спадар Васіль Акуневіч. Ён нам паказаў курортны пасёлак, мора, а таксама завёз нас на дзюну, на якой знаходзіцца сонечны гадзіннік. Глыбокай ноччу, стомленымі, але задаволенымі вандроўкай мы вярталіся ў Вільню.
У кожнага былі свае думкі, свае перажыванні і ўражанні ад вандроўкі і ўбачанага. Але ўсе былі задаволеныя тым, што беларусаў можна сустрэць паўсюль, і што яны заўжды шчырыя, адкрытыя, гасцінныя, а самае галоўнае не залежна ад абставінаў захоўваюць у сваіх сэрцах Беларусь. І таму самы яркі прыклад, гэта сям'я Шаховічаў. І Ігар, і Наталля гавораць пабеларуску. І іх дзеці не толькі гавораць на гэтай мове, але з'яўляюцца палымянымі патрыётамі беларускай Беларусі з яе гісторыяй, дзеямі і надзеяй на ўваскрашэнне, а, значыць, перазахаваюць і перададуць Беларусь будучым пакаленням.
Там дзе мова, там жыве Беларусь.
Алесь Адамковіч, Вільня.