№29 (1024) 20 ліпеня 2011 г.
Дарагія сябры "Нашага слова"!
У гэтым квартале адбылося чаканае сезоннае зніжэнне колькасці падпісчыкаў, і гэта закранула ўсе вобласці і асабліва горад Менск. Разам з тым ёсць прыемныя выключэнні па асобных раёнах. Падпіска вырасла на два і больш нумары ў Ганцавічах, Івацэвічах, Паставах, Барысаве, Мядзелі, Калінкавічах, Магілёўскім раёне, Хоцімску, Бабруйску. Вельмі значна вырасла падпіска ў Шклове - з 1 да 9 асобнікаў.
Красавік Ліпень
Берасцейская вобласць:
Баранавічы р.в. 15 13
Бяроза р.в. 7 7
Белаазёрск р.в. 2 1
Бярэсце гор. 24 15
Ганцавічы р.в. - 2
Драгічын р.в. 1 1
Жабінка р.в. - 2
Іванава р.в 3 2
Івацэвічы р. в. 8 10
Камянец р.в. 7 3
Кобрын гор. 2 2
Лунінец гор. 3 4
Ляхавічы р.в. 2 2
Маларыта р.в. 2 2
Пінск гор. 12 12
Пружаны р.в. 7 6
Столін р.в. 1 1
Усяго: 96 85
Віцебская вобласць:
Бешанковічы р.в. 1 2
Браслаў р.в. 1 1
Віцебск гор. 24 21
Віцебск РВПС 2 2
Верхнедзвінск р.в. 5 5
Глыбокае р.в. 8 5
Гарадок р.в. 4 4
Докшыцы р.в. 1 1
Дуброўня р.в. - 1
Лёзна р.в. 1 1
Лепель р. в. 3 2
Міёры р.в. 3 2
Новаполацк гор. 20 17
Орша гор. 2 3
Полацк гор. 10 9
Паставы р.в. 7 10
Расоны р.в. 1 1
Сянно р.в. 1 1
Талочын р.в. 1 1
Ушачы р.в. 2 2
Чашнікі р.в. 2 1
Шаркоўшчына р.в. 7 7
Шуміліна р.в. 1 -
Усяго: 107 99
Менская вобласць:
Беразіно р.в. 2 3
Барысаў гор. 4 6
Вілейка гор. 1 1
Валожын гор. 9 9
Дзяржынск р.в. 5 5
Жодзіна гор. 3 4
Клецк р.в. 1 1
Крупкі р.в. 4 3
Капыль р.в. - 1
Лагойск 4 1
Любань р.в. 1 -
Менск гор. 330 279
Менск РВПС 13 10
Маладзечна гор. 18 14
Мядзель р.в. 2 4
Пухавічы РВПС 5 6
Нясвіж р.в. 2 1
Смалявічы р.в. 2 2
Слуцк гор. 5 6
Салігорск гор. 7 5
Ст. Дарогі р.в. 1 1
Стоўбцы р.в. 2 3
Узда р.в. 2 2
Чэрвень р.в. 4 3
Усяго: 428 368
Гомельская вобласць:
Буда-Кашалёва 2 -
Брагін р.в. 1 1
Ветка р.в. 1 2
Гомель гор. 41 32
Гомель РВПС 1 2
Добруш р.в. 1 1
Ельск р.в. 1 1
Жыткавічы р.в. 12 7
Жлобін гор. 1 1
Калінкавічы гор. - 2
Карма р.в. 2 2
Лельчыцы р.в. 2 2
Лоеў р.в. 2 2
Мазыр гор. 4 4
Акцябарскі р.в. 1 -
Нароўля р.в. 1 -
Петрыкаў р.в. - 2
Рэчыцца гор. 1 -
Рагачоў гор. 1 1
Светлагорск гор. 4 2
Хойнікі р.в. 1 -
Чачэрск р.в. 1 -
Усяго: 81 64
Гарадзенская вобласць:
Бераставіца 5 3
Ваўкавыск гор. 9 8
Воранава р.в. 5 5
Гародня гор. 37 34
Гародня РВПС 10 7
Дзятлава р.в. 17 15
Зэльва р.в. 5 3
Іўе р.в. 2 3
Карэлічы р.в. 10 7
Масты р.в. 5 6
Наваградак гор. 9 8
Астравец р.в. 5 5
Ашмяны р.в. 6 4
Смаргонь гор. 6 7
Слонім гор. 9 8
Свіслач р.в. 5 5
Шчучын р.в. 3 4
Ліда 12 11
Усяго: 160 143
Магілёўская вобласць:
Бабруйск гор. 3 5
Бялынічы р.в. - 1
Быхаў р.в. 1 1
Глуск р.в. - 1
Горкі гор. 2 1
Дрыбін р.в. 1 -
Кіраўск р.в. 1 1
Клічаў р.в. 1 -
Клімавічы р.в. 1 -
Касцюковічы р.в. 21 1
Краснаполле р.в. 1 -
Крычаў р.в. 1 -
Круглае р.в. 1 1
Мсціслаў р.в. 2 2
Магілёў гор. 73 62
Магілёў РВПС - 4
Асіповічы гор. 9 8
Слаўгарад р.в. 1 1
Хоцімск р.в. - 2
Чэрыкаў р.в. - 1
Чавусы р.в. 1 -
Шклоў р.в. 1 9
Усяго 121 101
Усяго на краіне 993 860
250 гадоў з дня нараджэння Якуба Ясінскага
ЯСІНСКІ Якуб (24.7.-1761, каля Пыздраў, Пазнанскае ваяв., Польшча - 4.11. 1794), вайсковы і паліт. дзеяч, адзін з кіраўнікоў паўстання 1794, інжынер, паэт. Са шляхты. Скончыў Корпус кадэтаў (Рыцарскую школу) у Варша-ве, з 1783 афіцэр у ім. У пач. 1789 сфармаваў корпус інжынераў войска ВКЛ (інжынер-ная служба арміі, 42 афіцэры і жаўнеры, у т.л. 20 мінёраў), прызначаны яго камендантам (начальнікам) у рангу пад-палкоўніка; з 13.1.1792 палкоўнік. Удзельнічаў у ваен. дзеяннях войска ВКЛ ўчас вайны 1792 паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай. Летам 1793 увайшоў у канспіратыўныя групы ў Літве і Беларусі, якія рыхтавалі паўстанне. Належаў да радыкальнай групоўкі «ві-ленскіх якабінцаў», узначаліў падрыхтоўку паўстання ў Ві-льні. 16.4.1794 узначаліў паў-станне ў ВКЛ. 24.4.1794 Вільня вызвалена ад рас. войск, Я. ўвайшоў у створаную Найвы-шэйшую Літоўскую раду. 3.5.1794 прызначаны ёю камендантам узбр. сіл ВКЛ, кіра-ваў арганізацыяй новай арміі, набіраючы шляхту, мяшчан і сялян у войска. Пісаў верша-ваныя пракламацыі да сялян на бел. мове. 11.5.1794 атрымаў ранг генерал-лейтэнанта. У траўні 1794 прадухіліў пагрозу заняцця Вільні рас. войскамі, якія 7.5.1794 пацярпелі пара-жэнне ад яго дывізіі каля в. Паляны (цяпер Ашмянскі р-н). Большую частку яго дывізіі складалі сяляне. У 2-й пал. траўня дывізія Я. ўдзельнічала ў бітве пад Ліпнішкамі (каля Іўя). Арганізоўваў партыз. экспедыцыі на тэр. Менскай губ. 4.6.1794 Т. Касцюшка пад націскам кансерватыўных сіл адхіліў Я. ад кіраўніцтва паўстаннем у Літве і Беларусі як радыкала. Загадам Касцюшкі Найвышэйшая Літ. рада 10.6. 1794 распушчана і заменена Цэнтральнай дэпутацыяй Вя-лікага Княства Літоўскага з больш памяркоўных элементаў. Я. працягваў камандаваць дывізіяй, якая пасля бітвы пад мяст. Солы (26.6.1794) аргані-завана адступіла. Я. выехаў у Варшаву, 15.7.1794 прызнача-ны камандуючым войскам на мяжы з Жамойцю і над ракою Наравам на Беласточчыне. 29.9.1794 узнагароджаны Кас-цюшкам у Гародні пярсцён-кам «Айчына свайму абарон-цу» і прызначаны камандзірам дывізіі ў войску ВКЛ. 3 20.10. 1794 у Варшаве. Загінуў пры абароне Прагі (прадмесце Варшавы). Меў паэт. здольнасці. Творчасць напачатку развіва-лася пад уплывам сентыменталізму. У сярэдзіне 1780-х г. звярнуўся да сац. тэматыкі, яго творы набылі паліт. характар. Аўтар іракамічнай паэмы «Спрэчкі» (1788-92), паэмы «Цянця» (абедзве часткова апубл. ў «Тыгодніку Вілень-скім» у 1819). Верш Я. «Аб сталасці: Да польскіх выгнанні-каў» выдадзены асобна ў Гаро-дні (1793). Творы Я. выда-дзены ў Кракаве (1869). А. Міцкевіч прысвяціў яму дра-му «Якуб Ясінскі».
Смерць Ясінскага,
пісана ў Варшаве, 1811 г.
Антоні Гарэцкі
Збаўцы народу, вам слава,
Спачніце пад лаўру ценем
І паміж бітваў крывавых
Паслухайце барда ўспенне.
Свет знаў
і смялейшых бардаў,
Хто пеў між варожых ордаў,
Пеў з цяжкай,
глухой пагардай
Пра гібель тэўтонаў гордых.
Хай голас, хай слава ваша
Аблегчаць братам кайданы,
Хай пыху Літвы тыранаў
Звон польскай
зброі настрашыць.
Пяю пра старыя дзеі,
Пра наша з нядоляй біцце,
Сыноў недаўгое жыцце
Пад сцягам святой надзеі.
Гляньце на поле за Прагай,
Яе абаронцы сталі,
І як прывыклі з адвагай
Славу і смерць чакалі.
На чэле мужных ліцвінаў
Стаў юны Ясінскі смела,
Каб кожны сумненні кінуў,
Мовіў:
- За волю, што мелі
Бітва пачнецца крывава,
І тою ліхой гадзінай,
Хто дбае волі ці славы,
Хай пераможа ці згіне!
На досвітку самым раннім,
Шчэ шэрань
спаў пад кустамі,
Раптам нападнік адчайны
Рушыў цяжкімі шыхтамі.
Тысячы выцялі ў зброю,
Грукат гармат, бура смерці.
Шмат хто налажыў галавою,
Шмат хто здалеў ацалеці.
Шыхты масквы парадзелі,
Наша была перамога,
Ды мы тут шчасця не мелі,
Здрада прыйшла на падмогу.
Доля ліхая чакала,
Покуль вялі бой смяртэльны,
Прага знутры запылала,
І мы між агнёў пякельных.
Ворагі рушаць геройскі,
І іх перамога блізка,
Ад дзікай рукі маскоўскай
Гінулі дзеці ў калысках.
Тут Польшча
свабоду траціць,
Нікне душой збалелай.
Не вытрымаў
ганьбы браццяў,
Крыкнуў Ясінскі смела:
- Не здам я душы тырану,
Хай бараніцца не здольны,
Не для мяне ў вас кайданы,
Памру, дык памру я вольны.
Так мовіў і з шабляй толькі
Зноў выцяў
на шыхт маскоўскі,
Адправіў у пекла столькіх,
І сам лёг паверх геройскі.
Айчына крывёй сплывала
І памірала ў той хвілі,
Не сына адно хавала,
Сама з ім лягла ў магіле...
... Паўстань,
паўстань, нескароны
Рыцар, твой край у няволі,
Стань на чале эскадронаў
І зноўку - на славы поле.
Пераклад С. Судніка.
Памяці беларускага кампазітара Яна Тарасевіча
У польскім горадзе Саколка на Беласточчыне на будынку музея Сакольскай зямлі адкрылася мемарыяльная шыльда, прысвечаная беларускаму кампазітару Яну Тарасевічу. Адкрыццё шыльды прымеркавана да 50-годдзя смерці выдатнага беларускага музычнага дзеяча.
Ян Тарасевіч нарадзіўся ў Саколцы ў 1893 годзе ў беларускай сям'і. Скончыў музычную школу ў Пецярбургу. Быў вучнем выдатнага прафесара Мікалая Абрамычава, сябра самога Пятра Чайкоўскага. Ян Тарасевіч пакінуў пасля сябе 113 твораў і адзін незавершаны канцэрт.
Мемарыяльную шыльду адкрыла журналістка беларускага тыднёвіка "Ніва" у Беластоку Ганна Кандрацюк. Дарэчы, яна некалькі год таму напісала і выдала кнігу пра жыццёвы і творчы шлях Яна Тарасевіча "У напрамку Тарасевіча". На сустрэчы, пасля адкрыцця дошкі, прысутныя пабачылі і дакументальны фільм пра кампазітара рэжысёра Юрыя Каліны, пастаўлены па сцэнарыю Ганны Кандрацюк.
Сяргей ЧЫГРЫН.
Настаўніцкае шчасце Наталлі Аржанавай
У школах закончыўся навучальны год. Закончыўся ён і для першакласнікаў адзінага на ўвесь Магілёў беларускага класа. Для мяне, настаўніка, які марыў выкладаць любімую мною матэматыку на не менш любімай роднай мове, было вельмі цікава даведацца, як закончыўся год менавіта ў гэтым класе.
- Добра закончыўся, - усміхаецца Наталля Аляксан-драўна. - Праграму першага класа мы паспяхова закончылі датэрмінова. Апошнія некалькі месяцаў працавалі па праграме другога класа.
- Дык так вы праграму чатырох гадоў за тры гады асвоіце.
- Маглі б і за два. Але хто ж нам такое дазволіць?
Сакрэт поспеху класа Наталлі Аржанавай мае нека-лькі прычын. Але спачатку крыху гісторыі.
Пачатак беларускай незалежнасці 90-х гадоў су-праваджаўся і нацыянальным адраджэннем. У школах Магі-лёва пачалі стварацца беларус-камоўныя класы. Працэс гэты ішоў небеспраблемна. Былі тыя, хто супраціўляўся гэтаму, былі і тыя, хто радаваўся і ах-вотна аддаваў сваё дзіця ў такі клас. У 1994 годзе 6 працэнтаў маленькіх магілёўцаў вучыліся па-беларуску. Але вынікі май-скага рэферэндуму-95, адпа-ведна якому руская мова была прыроўнена да беларускай, і некаторымі кіраўнікамі сістэмы адукацыі, і, на жаль, многімі дырэктарамі школ былі ўспры-няты своеасабліва. Беларускія класы пачалі ў масавым парад-ку пераводзіць на рускую мову і ў канцы стагоддзя беларускіх класаў у Магілёве не стала. Але людзі, якія хацелі, каб іх дзяцей вучылі на роднай мове, засталіся. І яны раз-по-раз турбавалі і гарадскія, і аб-ласныя адукацыйныя структу-ры сваімі просьбамі-прапано-вамі-патрабаваннямі. На жаль, такіх людзей было няшмат, на больш-менш прыстойны клас дзяцей не набіралася. А бацькі не былі дастаткова актыўнымі, каб патрабаваць выканання сваіх правоў болей энергічна.
Усё ж пад націскам Та-варыства беларускай мовы ўлады пайшлі на саступкі. У 2002 годзе было абвешчана аб адкрыцці сёмага (!) матэматыч-нага (!) класа з беларускай мо-вай навучання на базе нацыя-нальнай гімназіі. Абвестка з'явілася ў сродках інфармацыі досыць позна, толькі ў чэрвені, але ўсё ж яе заўважылі. На ву-чобу ў такім класе паступіла 4 заявы. Сустрэча прадстаўнікоў ТБМ з галавой кіраўніком адміністрацыі Б. Батурам за-кончыўся станоўча: згода на адкрыццё такога класа была атрымана. Але ў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна сродкаў на такі клас не знайшлося.
Прайшло яшчэ некаль-кі гадоў. У маладой сям'і На-дзеі і Зміцера Салаўёвых на-радзілася дочка Ялінка і бацькі пачалі думаць, як дапамагчы Ялінцы атрымаць прыстойную адукацыю на роднай для іх мове. У гэтых людзей энергіі ўжо хапіла, каб пад іх націскам была створана беларуская гру-па ў адным з дзіцячых садкоў, якую наведвалі чацвёра дзетак. І зараз адкрыты беларускі клас з трыма вучнямі. На гэты раз сродкі знайшліся.
Клас адкрыты на базе сярэдняй школы № 1. Выбар школы зроблены разумна. Школа знаходзіцца ў цэнтры горада, куды зручна дабірацца гарадскім транспартам з лю-бога кутка горада. Праблема ўзнікла з настаўніцай. Сваіх настаўнікаў, якія прыстойна валодаюць мовай, у школе не было. Давялося шукаць у іншых школах. Знайшлі.
Наталля Аржанава ўжо працавала з беларускім класам на пачатку 90-х. І ў яе вуснах беларуская мова ажыла і загучала вельмі добра, хаця сама яна выгадавалася ў руска-моўнай сям'і. Генная памяць тут спрацавала. Дапамагла і другая, ужо філалагічная адукацыя: скончыла завочна беларускае аддзяленне Магілёў-скага філфака.
Таму на працу з бела-рускім класам пагадзілася ахвотна, хаця вельмі не хацелася развітвацца з калектывам калег-настаўнікаў, з якімі праца-вала амаль дваццаць гадоў і, лічы, зраднілася.
- А як новы калектыў вас успрыняў? - цікаўлюся.
- Прыязна! Тут вельмі добрая дырэктарка. І вельмі прыемныя людзі працуюць.
- У класе толькі тры вучні. Лёгка працаваць?
- І так, і не. Працаваць прыемна і радасна, бо дзеткі разумныя. Добра ўспрымаюць, ахвотна выконваюць, што трэба. Але я б не сказала, што лёгка. Тое заданне, з якім я магла правазіцца доўга ў іншым класе, тут выконваецца хутка. А значыць, планаваць на ўрок я павінна болей. Планы павінны быць больш насычанымі і больш разнастайнымі, каб не стамляць дзяцей стандартнымі заданнямі, каб падтрымліваць іх увагу і зацікаўленасць.
- Вам хочацца, каб гэты клас папаўняўся?
- Несуменнна. І я ўпэўнена, што ён будзе папаўняцца. Ужо маецца адна заява…
- Мне дзіўна, што то-лькі адна. Цікава, чаму бацькі так асцярожнічаюць. Можа, думаюць: вось аддадзім мы сваё дзіця ў гэты клас, і яно, побач з вашымі развітымі дзеткамі, будзе адчуваць сябе няўтульна.
- Такім бацькам я магла б сказаць вось што. Я дастаткова дасведчаная настаўніца, каб паўплываць на такую сі-туацыю. Невялікія праблемы могуць быць толькі на самым пачатку года, бо яны заўсёды ўзнікаюць, калі вучань пера-ходзіць у іншы клас. Але калі яны хочуць, каб і такіх праблем не было, то магу сказаць, што ўвесь жнівень я буду працаваць. Прывядзіце сваё дзіця да мяне ў жніўні, - і я падрыхтую яго да вучобы ў гэтым класе. Не будзе ні моўных, ні матэматычных, ні іншых праблем.
- Як ставіцца да вас і вашага класа адміністрацыя школы я ўжо ведаю. А больш высокае кіраўніцтва?
- Добра ставіцца. Мне падаецца, што для іх адкрыццё такога класа ў Магілёве - справа гонару. І я ўпэўнена, што хутка такі клас будзе не адзін.
Сапраўды, беларускамоўны клас у абласным цэнтры (не толькі ў Магілёве) - рэч пакуль унікальная. Лідарам тут з'яўляецца сталіца. У Менску ўжо каля дзесятка школ, у якіх маюцца беларускія класы, і дзве беларускія гімназіі. Але мяне калісьці зацікавіла іншае. У сталічнай школе № 168 працуе настаўнік матэматыкі Ул. Мартысюк. Школа рускамоўная, але настаўнік вядзе свае ўрокі па-беларуску. Дырэкцыя школы спачатку супраціў-лялася такой ініцыятыве настаўніка, але ўрэшце здалася, бо настаўнік дае добрыя веды сваім вучням і ў яго класы ба-цькі ахвотна аддаюць сваіх дзяцей. "У яго класы нават кон-курс існуе," - не хаваючы здзіў-лення, сказала мне адна з кіраў-нікоў кіравання адукацыі.
Мяркую: тое, што ўжо зразумелі менскія бацькі, хутка зразумеюць і ў Магілёве. Бе-ларускамоўная адукацыя ніко-лькі не горшая за рускамоў-ную. А калі ўлічыць, што ў беларускамоўных класах пра-цуюць людзі, для якіх Бела-русь і яе мова - не проста гукі, а рэчы, дзеля якіх варта жыць, варта аддаваць свае сілы, свае таленты, то натуральна, што ў такіх класах больш спрыяльная атмасфера для поспеху.
Дарэчы, пачынальнікі беларускага руху ў Магілёве маюцца: адзін з найбольш папу-лярных магілёўскіх рэпетыта-раў па матэматыцы працуе з вучнямі на беларускай мове. Матэматыкі ўвогуле тут напе-радзе. Шмат выкладчыкаў ма-тэматыкі ў ВНУ Беларусі і Магілёва ў прыватнасці чыта-юць лекцыі на беларускай мове.
Закончыць свае нататкі хочацца двума заклікамі.
Шаноўныя бацькі, чые дзеткі перайшлі ў другі клас! У вас яшчэ ёсць шанец аддаць сваё дзіця ў 2-г клас сярэдняй школы № 1.
Шаноўныя настаўнікі! Праз тры гады гэты клас стане пятым класам, для якога спа-трэбяцца беларускамоўныя настаўнікі матэматыкі, біялогіі, геаграфіі, іншых дысцыплін. Мяркую, што на працу ў гэтым класе будзе настаўніцкі конкурс. Рыхтуйцеся да ўдзе-лу ў такім конкурсе.
Міхась Булавацкі , «Вечерний Могилёв»
26 ліпеня у межах кампаніі "Будзьма"адбудзецца сустрэча па тэме "Беларуская мова ў рэкламе.
Набыткі і перспектывы"
Пачатак а 18 гадзіне. Уваход вольны. Румянцава, 13
За чысціню мовы
1. У "Краязнаўчай газеце" №37 і 38 я прачытаў пра "белы дрыкгант". Слова "дры-кгант" у мяне выклікала асацы-яцыі з сярэдневечнымі архіўнымі дакументамі, пісанымі кірыліцай, дзе выбуховае "г", адпаведнік лацінскаму "g", заўсёды перадавалася праз "кг", каб не блытаць з мяккім "г" (адпаведнік "h"). Гэткім чынам, праз дзве літары, мы цяпер перадаём гукі "дз" і "дж" і ў нас не ўзнікае жадання пры чытанні раздзяляць на два гукі "д-з" і "д-ж". А вось правіла, якое патрабавала б чытаць спалучэнне "кг" як адзін гук "г" выбуховае, намі беззва-ротна страчана. Вялікі недахоп кірыліцы, што ў нас няма асоб-ных літараў для выбуховага "г" і мяккага "г". I гэты недахоп абавязкова прыдзецца ліквідаваць, каб не дапускаць даль-нейшага скажэння мовы. Ведаю, што былі спробы ўвесці асобную літару для выбуховага "г", але чамусьці яны (нажаль) не прыжыліся.
2. У рускай мове так-сама існуе праблема раздзялен-ня на пісьме гукаў "g" і "h". Рускія бачаць выхад у пера-дачы лацінскага "h" як "х". Лічу гэта фальшывым выхад-ам, бо такі падзел прывёў да змяшання "h" і "ch".
Хай сабе, гэта іх праб-лемы. Але ж мы, беларусы, рабалепствуючы перад "ста-рэйшым братам", бяздумна пераносім у сваю мову іх недахопы. Вось і атрымалася, што сталіца Фінляндыі "Helsin-ki" і ў нас стала "Хельсінкі", хоць у нас лацінскае "Н" поўнасцго адпавядае нашаму "г". А памятнае мне з дзя-цінства нямецкае "hende hoch!" стала "хэндэ хох". Нельга бяздумна пераймаць ад іншых тое, у чым няма патрэбы. Бо на такім шляху мы хутка страцім літару "ё", а за ёй і адпаведны гук. У Расіі з-за ляноты ставіць кропкі над "ё", рускі пісьмен-нік замежнага паходжання Фёт стаў Фетам.
3. Яшчэ гістарычныя накладкі.
Калі Расія ў 18 стагоддзі заняла наш край, то малапісь-менныя рускія чыноўнікі не змаглі перакласці з польскай на рускую мову нашы тэрміны. Не зразумелі, што ў польскім алфавіце ётавыя гукі перада-юцца дзвюмя літарамі. Вось і пераклалі назвы нашых мястэ-чак палітарна: Ёды як Іоды, Мёры як Міоры, Лёзна як Ліозна. А беларусы, адраджа-ючы сваю мову, часта не пры-слухваліся да народнай гавор-кі, а сталі рабіць пераклады ўжо з рускай мовы. I атрыма-ліся гібрыды "ужа и ежа": Ёды запісалі Іёды, Мёры - як Міё-ры. Мёрцы жартуюць: нас зрабілі " мінёрамі".
А што пра гэта думаюць нашы мовазнаўцы?
У. Ляскоўскі,
краязнавец, г.п. Шаркоўшчына.
Сябры Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага адзначылі ў Менску 15-годдзе арганізацыі
Звычайна на Дзень нараджэння імяніннік атрымлівае падарункі. Але беларусы Іркуцка стандартнымі шляхамі не ідуць. Сябры Іркуцкага тава-рыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага падарылі шыкоўны падарунак «Бацькаўшчыне» з нагоды свайго ж 15-гадовага юбілею, якое таварыства адзначыла 31 траўня. Такім падарункам стала творчая сустрэча з старшынём ІТБК Алегам Рудаковым і фальклорным гуртом «Крывічы», якая адбылася 13 ліпеня на сядзібе Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».
Адкрыла сустрэчу старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Ніна Шыдлоўская. Ска-рыстаўшыся нагодай, яна яшчэ раз павіншавала Таварыства з 15-гадовым юбілеем і выказала падзяку за шматгадовую руп-лівую працу па папулярызацыі беларускай культуры ў Пры-байкаллі.
- Яны стварылі ў Іркуцку першую Беларусь у за-межжы, такую, як мы хацелі б мець тут, - сказала Ніна Шыд-лоўская.
Падрабязней пра дзейнасць ІТБК распавёў Алег Рудакоў. Таварыства мае свае аддзяленні па ўсёй Іркуцкай вобласці і працуе ажно па 20 кірунках: гэта адраджэнне беларускіх абрадавых святаў, вывучэнне традыцыйных бе-ларускіх танцаў ды спеваў, арганізацыя гістарычных вечарынаў, этнаграфічных вандровак, адраджэнне традыцый-ных беларускіх рамёстваў, правядзенне беларускіх фестываляў і многае іншае. Алег Рудакоў расказаў таксама і пра праграму свайго візіту ў Беларусь. Яна была надзвычай насычаная. Госці з Іркуцка выс-тупілі на канцэртах у Віцебску і Менску ў межах Першага фестывалю мастацтваў беларусаў свету, які ладзіла Мініс-тэрства культуры Беларусі, з'ездзілі ў гістарычную вандроўку на Полаччыну, узялі ўдзел у свяце Пятрок на Лю-баншчыне, наведалі Мір, Наваградак і іншыя гарады.
- Нас пытаюць: "Ну, як вы, столькі дзён у Беларусі?" А мы адказваем: "Мы стомле-ныя, але не зломленыя!», - жартаваў Алег Рудакоў.
Спадар Алег прадста-віў галоўных герояў, ці дакладней, гераінь сустрэчы - гурт «Крывічы». Ён быў створаны па ініцыятыве Волі Галанавай, якая да таго ж узначальвае маладзёвы клуб з такой жа назвай. Воля - прадстаўніца ўжо трэцяга пакалення беларусаў у Сібіры, астатнія ўдзельніцы гурта таксама нарадзіліся ў Сібіры і ў Беларусі ніколі не жылі, аднак гэта ніяк не перашкаджае ім шыкоўна спяваць аўтэнтынтычныя беларускія песні, якія яны запісваюць у этнаграфічных вандроўках па беларускіх вёсках Іркуцкай вобласці.
Вельмі трапна пра выступленне дзяўчат сказаў Алесь Камоцкі: «З часам ста-новіцца меней рэчаў, якія, калі слухаеш, ажно дрыжыкі па скуры ідуць. А тут гэта ёсць». Сапраўды, спевы дзяўчат з Іркуцка выклікаюць вельмі моцныя пачуцці.
Ад імя метраполіі пе-рад прысутнымі выступілі Алесь Камоцкі, Таццяна Бе-ланогая, Аляксей Жбанаў і Аляксандр Галіч.
Напрыканцы сустрэчы Алег Рудакоў прадэманстраваў відэясюжэты, прысвечаныя дзейнасці ІТБК. Такіх сюжэтаў Таварыства мае шмат. Мясцовае тэлебачанне любіць бываць на мерапрыемствах ІТБК, прыязджаюць часам нават з мас-коўскіх тэлеканалаў.
На развітанне Алег Рудакоў запэўніў усіх прысут-ных: «Бел-чырвона-белы сцяг заўжды будзе лунаць у Іркуц-ку пакуль мы там!»
Наш кар.
На здымках: Алег Рудакоў і гурт "Крывічы".
Іван ківае на Пятра, а Правілаў дарожнага руху па-беларуску як не было, так і няма, так і не абяцаецца
Сп. У.П. Андрэйчанку,
Старшыні Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Беларусі
220016, г. Мінск,
пл. Незалежнасці, Дом Ураду
Шаноўны Уладзімір Паўлавіч!
31 сакавіка 2011 года мы звярталіся ў Адміністрацыю Прэзідэнта з просьбаю дапамагчы грамадзянам Беларусі ў атрыманні тэхнічных пашпартоў на транспартныя сродкі на дзяржаўнай беларускай мове, а таксама паспрыяць у з'яўленні беларускамоўных "Правілаў дарожнага руху".
13 мая 2011 мы атрымалі адказ за подпісам начальніка ўпраўлення Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі сп. Літвіна, які адмаўляецца друкаваць Правілы дарожнага руху на беларускай мове, спасылаючыся на артыкул 62 Закона "Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь" ад 10 студзеня 2000 г. № 361-3.
У сувязі з гэтым просім Вас падрыхтаваць неабходныя змены ў заканадаўстве, каб усе нарматыўныя акты ў нашай краіне адразу прымаліся на дзвюх дзяржаўных мовах, як гэта робіцца ў цывілізаваным свеце, калі краіна мае некалькі дзяржаўных моваў. Найперш просім паспрыяць у з'яўленні "Правілаў дарожнага руху" на беларускай мове.
Са свайго боку ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" гатова супрацоўнічаць па гэтым пытанні і бярэ на сябе абавязак ажыццявіць пераклад Правілаў з рускай на беларускую мовы на належным навуковым узроўні.
Дадатак на 1 ст.
3 павагай,
Старшыня ТБМ Алег Трусаў.
Старшыні грамадскага аб'яднання
"Таварыства беларускай мовы
імя Францішка Скарыны"
Трусаву А.А.
Паважаны Алег Анатольевіч!
Па даручэнні Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу разгледжаны Ваш ліст, у якім выказана прапанова аб прыняцці ўсіх нарматыўных актаў нашай краіны на беларускай і рускай мовах.
У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца беларуская і руская мовы. Дзяржава забяспечвае ўсебаковае развіццё і функцыянаванне дзяржаўных моў ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. Парадак ужывання беларускай і рускай моў, а таксама іншых моў, якімі карыстаецца насельніцтва краіны ў дзяржаўным, сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці, урэгуляваны Законам Рэспублікі Беларусь "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь", артыкул 7 якога вызначае мову актаў дзяржаўных органаў, а таксама органаў мясцовага кіравання і самакіравання рэспублікі.
Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь разглядае і прымае праекты законаў на той з дзяржаўных моў, на якой яны ўносяцца на разгляд суб'ектамі права заканадаўчай ініцыятывы. На нашу думку, змяненне існуючага парадку (разгляд і прыняцце ўсіх нарматыўных актаў адразу на дзвюх мовах) не прывядзе да чакаемага выніку, паколькі зробіць заканадаўчы працэс грувасткім, працяглым па часе, прывядзе да значнага павелічэння дзяржаўных выдаткаў.
Што датычыцца Вашай прапановы аб перакладзе і апублікаванні на беларускай мове Правіл дарожнага руху, паведамляем Вам наступнае. Паколькі згаданы дакумент зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №611 ад 25.11.2010 г., мы не можам уносіць у яго якія б то ні было змены. Таварыства беларускай мовы можа перакласці тэкст правіл на беларускую мову і апублікаваць яго, але гэты тэкст будзе мець неафіцыйны характар.
Старшыня камісіі У.М. Здановіч.
Дырэктару
Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і
прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь
сп. В.Д. Іпатаву
вул. Берсана, 1а, г. Мінск, 220050
Паважаны Вадзім Дзмітрыевіч!
У ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" неаднаразова звярталіся аўтааматары са скаргай на тое, што ў нашай краіне адсутнічаюць нарматыўныя дакументы, якія забяспечваюць карыстанне беларускай мовай, найперш Правілы дарожнага руху. Наш зварот у Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў накіраваны ў Міністэрства юстыцыі. Міністэрства юстыцыі парэкамендавала звярнуцца ў вашу ўстанову з мэтай падрыхтоўкі супрацоўнікамі вашай установы афіцыйнай версіі Правіл дарожнага руху на беларускай мове. У адпаведнасці з гэтым лістом просім Вас падрыхтаваць беларускамоўную версію вышэйзгаданых Правілаў і накіраваць яе для разгляду ў Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.
У сваю чаргу мы гатовы супрацоўнічаць з Вамі і ажыццявіць на грамадскіх пачатках якасны пераклад Правіл дарожнага руху на дзяржаўную беларускую мову.
Дадатак на 2-х ст.
З павагай,
старшыня ТБМ А.А. Трусаў
Старшыні грамадскага аб'яднання
"Таварыства Беларускай мовы
імя Францішка Скарыны"
Трусаву А.А.
Аб афіцыйнай версіі Правілаў
дарожнага руху на беларускай мове
Паважаны Алег Анатольевіч!
Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь разгледзеў Ваш зварот ад 24 чэрвеня 2011 г. № 70 і паведамляе наступнае.
Правілы дарожнага руху зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2005 г. № 551 на рускай мове. У сувязі з гэтым звяртаем ўвагу на тое, што ў адпаведнасці з артыкулам 62 Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2000 года "Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь" афіцыйнае апублікаванне нарматыўных прававых актаў ажыццяўляецца на той дзяржаўнай мове, на якой яны прыняты (выдадзены). Афіцыйнае апублікаванне нарматыўнага прававога акта на другіх мовах дапускаецца толькі пры наяўнасці яго афіцыйнага перакладу на адпаведную мову, зацверджанага адпаведным дзяржаўным органам (службовай асобай) у парадку, устаноўленым для прыняцця (выдання) гэтага акта.
Такім чынам, афіцыйны пераклад Правілаў дарожнага руху можна ажыццявіць толькі шляхам падрыхтоўкі адпаведнага акта Кіраўніка дзяржавы.
Аднак, на наш погляд, праца па пашырэнні ўжывання беларускай мовы, у тым ліку і ў нарматворчай дзейнасці, павінна праводзіцца паступова.
Так, за апошні год былі прыняты Закон Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 года "Аб найменнях геаграфічных аб'ектаў", згодна з якім у Рэспубліцы Беларусь найменні геаграфічным аб'ектам надаюцца на беларускай мове, з якой спосабам транслітарацыі перадаюцца на рускую мову, Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, які ў якасці аднаго з асноўных накірункаў дзяржаў-най палітыкі ў сферы адукацыі аб'явіў забеспячэнне роўнасці беларускай і рускай моў, а таксама замацаваў меры па рэалізацыі права грамадзян на выбар навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь, абавязковасць вывучэння беларускай мовы на ўсіх ступенях адукацыі і інш.
Праектам Закона Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян юрыдычных асоб", які быў адобраны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прадугледжана, што адказ на зварот даецца на мове звароту.
Згодна з праектам Закона Рэспублікі Беларусь "Аб прававых актах Рэспублікі Беларусь" законы ў сферах заканадаўства аб дзяржаўных сімвалах, дзяржаўных мовах і дзяржаўных узнагародах, рэлігійных і нацыянальных адносінах, аб адукацыі, навуцы, культуры, сродках масавай інфармацыі, а таксама праекты законаў, якія ўключаны ў штогадовы план падрыхтоўкі законапраектаў на беларускай мове, прымаюцца на беларускай і рускай мовах. Прыняцце названага праекта Закона дазволіць у бліжэйшы час істотна павялічыць колькасць законаў на дзвюх дзяржаўных мовах.
Такім чынам, пачатак працы па забеспячэнні роўнасці дзяржаўных моў у галіне нарматворчай дзейнасці пасродкам прыняцця на дзвюх дзяржаўных мовах менавіта законаў як актаў, якія замацоўваюць прынцыпы і нормы рэгулявання найбольш важных грамадскіх адносін. пакладзены. Гэта дасць магчымасць удасканаліць юрыдычную беларускамоўную тэрміналогію, выпрацаваць эфектыўны механізм перакладу законаў з адной дзяржаўнай мовы на другую і ў будучым паступова распаўсюдзіць такую практыку на іншыя нарматыўныя прававыя акты, у тым ліку акты Кіраўніка дзяржавы.
Акрамя таго, паведамляем, што Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь распрацаваны і распаўсюджваецца Эталонны банк дадзеных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь "Эталон 6.1", у які інтэграваны машынны перакладчык з рускай на беларускую мову і наадварот. Гэта садзейнічае разуменню зместу нарматыўнага прававога акта на любой з дзяржаўных моў.
Намеснік дырэктара Г.В. Бачкова.
Дарагія сябры!
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь,
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
і Маладзечанскі райвыканкам
маюць гонар запрасіць вас на
Рэспубліканскае свята паэзіі і песні "Ракуцёўскае лета - 2011".
У вас будзе незвычайная нагода сустрэцца з шырока вядомымі і маладымі паэтамі, пісьменнікамі, музыкамі, нацешыцца беларускімі песнямі і танцамі, а самае галоўнае з'явіцца магчымасць апынуцца ў мясцінах якія, як найдаражэйшы скарб, захоўваюць памяць пра Максіма Багдановіча …
Святкуем разам!
Добры настрой, пазітыўныя эмоцыі і незабыўныя ўражанні гарантуюцца!
Свята адбудзецца ў філіяле Літаратурнага музея Максіма Багдановіча
"Фальварак Ракуцёўшчына", в. Ракуцёўшчына
ПЯЧАТКА МІНДОЎГА
Вадзім Дзеружынскі ў адным з раздзелаў кнігі «Таямніцы беларускай гісторыі» (2009) распавядае пра славутую і загадкавую пячатку Міндоўга. Здымак гэтай пячаткі ўпершыню апублі-каваў Вацлаў Ластоўскі ў сваёй кнізе «Кароткая гісторыя Беларусі» (Вільня, 1910). Гэтая кніга шмат дзесяцігоддзяў захоўвалася ў зачыненых фондах дзяржаўных бібліятэк, а яе аўтар стаў ахвярай савецкай таталітарнай дзяржавы - расстраляны як «вораг народа» (у 1988 годзе рэабілітаваны за адсутнасцю складу злачын-ства). Кніга В. Ластоўскага ў 1992 г. была факсімільным спосабам перавыдадзена ў рэспубліканскім выдавецтве вялікім накладам 30800 асобнікаў.
У ёй на с. 16 даецца здымак пячаткі князя Міндоўга, а ў «Дапісках да ры-сункаў» на с. 105 гаворыцца, што «пячатка знаходзіцца ў прыватных руках і належыць да збораў рэдкасцей, назна-чаных у беларускі навуковы музей. Літараў, выразаных на гэтай пячатцы, дагэтуль ніхто не мог прачытаць». Дзе і калі захоўвалася гэта пячатка на працягу сямі стагоддзяў, і як яна аказалася ў руках аўтара кнігі, на гэта пытанне, - піша В. Дзеружынскі, - «мог бы адказаць сам Вацлаў Ластоўскі - але, на жаль, у 1938 годзе ён загінуў у катавальнях НКВД і панёс гэту таямніцу з сабой...»
Прачытаць надпіс на пячатцы Міндоўга (1195-1263) - заснавальніка Вялікага Княства Літоўскага - не маглі таму, што ён зроблены рунамі. Руны - старажытныя пісь-мовыя знакі, літары, якімі карысталіся спачатку ў Скандынавіі, а з VІ стагоддзя і ў Германіі, Англіі, а таксама на тэрыторыі заходніх балтаў. Рунічныя алфавіты былі ў некалькіх варыянтах.
У 2006 г. рунічны надпіс на пячатцы Міндоўга рас-шыфраваў доктар тэхнічных навук з Кацярынбурга А.Л. Сокал-Кутылоўскі (між іншым, родзіч Антона Сокала-Кутылоўскага, камандзіра Слуцкай брыгады паўстанцаў у 1920 годзе). Вучоны размясціў руны з пячаткі ў вы-глядзе радка, пачынаючы зле-ва і далей па гадзіннікавай стрэлцы:
Як аказалася, частка знакаў была складовымі руна-мі, надпіс прачытаны наступ-ным чынам: «С-ва-е пе-ца-та к-н-е-з м-и-н-д-о-г з-та-в-и». На сучаснай рускай мове, як піша вучоны, гэта азначае: «Свою печать князь Мин-довг ставит» .
Адносна імя князя Мі-ндоўга А.Л. Сокал-Кутылоўскі зазначае, што яно вымаўлялася як Міндоўг, «але руны «V» у імені на надпісе няма... Чац-вёрты (падвойны) знак імя можа чытацца як складовая руна «до», а галосная руна «І» пасля яе - як знак «у». Тады ўсё імя гучыць як «Миндовг». I далей: «У Беларусі і цяпер замест гука «в» вымаўляюць гук «у» і нават літару такую дабавілі, «у кароткае»: ў. Напрыклад, слова «всё» пі-шацца і вымаўляецца як «ўсё». Гэта значыць напісанне руна-мі імя "Міндоуг" эквівален-тна напісанню гэтага імя на кірыліцы як «Миндовг», а на сучаснай беларускай мове - Міндоўг».
Ёсць у расшыфроўцы рунаў і такія паясненні: «Пры-мяненне ў слове «печать» руны «цъ» замест руны «чъ» гаво-рыць пра «цокаючае» вымаў-ленне, якое дае гук «цч», што магло быць напісана на слых любой з гэтых рунаў. У апошнім слове надпісу першы гук, відаць, вымаўляўся азвонча-ным, гэта значыць як «зс», што вытлумачвае прымяненне руны «зъ» у гэтым слове».
Мова часоў Міндоўга - гэта мова розных заходне-балцкіх плямёнаў (прусаў-пагезанаў, мазураў, яцвягаў, дайновічаў, ліцвіноў-люцічаў), якія пасля ўтварылі этнічную агульнасць. У надпісе на пячатцы Міндоўга адлюстраваны моўныя асаблівасці двух відаў. Адны з іх і сёння з'яўляюцца адрознай уласцівасцю беларускай мовы, іншыя - зніклі.
Характэрнай асаблівасцю сучаснай беларускай мо-вы з'яўляецца поўнае аканне, г.зн. супадзенне «о», «э», «а» з «а». Галосныя «о», «э», «а» пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных ва ўсіх ненаціскных складах вымаўляюцца як «а», напрыклад: галава, цагляны. Такога поўнага акання няма ні ва ўкраінскай, ні ў рускай, ні ў польскай мовах. Спецыялісты-вучоныя лічаць, што аканне было на этнічнай беларускай тэрыторыі яшчэ да ўзнікнення пісьменнасці. Аканне, як ба-чым, адлюстравана і на пячатцы Міндоўга - у першым слове надпісу: «свае» (параўнаем у рускай мове: свое, ва ўкраін-скай: своє, у польскай: swoje).
Такой жа старажытнай асаблівасцю мовы нашых да-лёкіх продкаў з'яўляецца на-яўнасць «ў» (нескладовага). Гэту асаблівасць (у слове «Міндоўг») слушна апісаў А.Л. Сокал-Кутылоўскі.
Што да руны «цъ» за-мест руны «чъ» у слове «пеца-та», то наўрад ці гэта было ад-люстраваннем «цокаючага» вымаўлення, уласцівага нібыта ўсім тадышнім заходнебалцкім плямёнам. Яно найбольш ха-рактэрнае для мазурскіх гаво-рак, дзе было жывой з'явай яшчэ і ў пачатку ХХ стагоддзя. Так, у аповесці Якуба Коласа «Дрыгва» ап'янелы польскі жаўнер спявае «на мазурскі лад»:
Умарл Мацэк, умарл,
Юз лезы на дэсцэ!
Зэбысь ему заграць,
Падско ц ыл бы ес ц э.
(Выдзеленыя літары сведчаць пра «цокаючае» вы-маўленне.)
Апошняе слова ў рас-шыфраваным надпісе - дзея-слоў у форме 3-й асобы адзі-ночнага ліку: стави (замест сучаснага беларускага «ставіць»). Як адзначаецца ў мана-графіі А.М. Булыкі, А.І. Жураўскага, І.І. Крамко «Гіста-рычная марфалогія беларускай мовы» (1979, с. 242), формы без канцавога «-т» ад дзеясловаў розных класаў сустра-каюцца ўжо ў самых ранніх помніках старажытнай пісьменнасці; амаль усе даследчыкі лічаць, што формы без «т» існавалі яшчэ да ўзнікнення пісьменнасці. У сучаснай беларускай мове дзеясловы 1-га спражэння ў 3-й асобе адзіночнага ліку не маюць «т» («ць»): ён чытае, ідзе, нясе, піша...; дзеясловы ж 2-га спра-жэння заканчваюцца на «-ць» ( ставіць). У мазурскіх жа гаворках і ў сучаснай польскай мове такія дзеяслоўныя формы 2-га спражэння не маюць кан-цавога «т» (stawi).
Зробленая А.Л. Сокалам-Кутылоўскім расшыфроўка, як слушна піша В.У. Дзеружынскі ў названай вышэй кнізе, паказала, што надпіс на пячатцы Міндоўга зроблены на нашай мове, а не на мове жамойтаў цяперашняй Летувы. «А раней жа жамойты Летувы настойвалі на тым, што Міндоўг быў нібыта жамойт, а саму прыведзеную Ластоўскім у сваёй кнізе пячатку Міндоўга аб'яўлялі «фальшыўкай».
Іван ЛЕПЕШАЎ.
Гучаў арган
У в. Вішнева Валожынскага райна касцельная грамада павіншавала ксяндза-пробашча Ю. Мяльдзюка з 12-годдзем пастырскага служэння, павітала з 70-гадовым юбілеем спявачку і арганістку.
Калі глядзіш у вялікія, як спелыя вішні, вочы пані Марыі, думаецца, колькі душы і сардэчнага цяпла ўкладаюць жанчыны ў сваё служэнне! Марыя Іосіфаўна Трапашка большую частку жыцця пражыла тут. Яна выкладала беларускую мову, музыку і спевы ў Валожыне. У яе ёсць унукі і праўнукі.
- Калі час стаў больш спрыяльны да веры, мы пачалі спяваць з дзецьмі-сіротамі, я вучыла іх рэлігійным спевам. Два разы мы выступалі з імі з канцэртам ў Менску на Залатой горцы, у Чырвоным касцёле, бралі ўдзел у фестывалі "Магутны Божа" ў Магілёве.
Маці калісьці прыво-дзіла мяне сюды ў Вішнеўскі касцёл да споведзі, - узгадала пані Марыя. - Потым я дума-ла, што можна верыць у душы і не хадзіць у касцёл. "Калі ты аддаляешся пад касцёла, - як кажа пан пробашч,- карані твае падсыхаюць". Так, гэта было аддаленне. Праз 40 гадоў гэта споведзь паўтарылася. Спавя-даў мяне ксёндз Уладзіслаў Чарняўскі.
Потым ён падараваў мне малітоўнік "Голас душы", выдадзены ў 1949 годдзе ў Рыме, які стаў маёй настольнай кнігай, я над ім малілася, плакала, паказвала людзям. І песні там былі, мы спрабавалі іх спя-ваць. Сама я іграла на баяне, на фартэп'яна. Арганіст Міхась вучыў мяне, пасадзіўшы побач.
"У мяне слёзы падступаюць, калі вы спяваеце", - казаў пан Уладзіслаў. Ён быў яр-кай натурай. Умеў ладзіць з людзьмі, шкадаваў людзей, быў моцны, добры, памяркоўны.
Былы арганіст Міхал Бурачэўскі, сціплы інтэлігент сялянскага складу, многа ведаў, варта ўспамянуць яго добрым словам. Увесь касцёл спяваў і арган гучаў. Цудоўны арган ХVIII стагоддзя, усё жыло, за-хавалася. Зараз мы граем на фісгармоніі, арган трэба адна-віць.
Цяпер у нас ёсць маладая арганістка Таццяна Дубіц-кая, таленавітая дзяўчына. Некаторыя песні ўжо забылі, мы іх прыгадалі. Былі часы, калі было песенек мала, пама-леньку сама складала.
Пані Марыя надрукавала зборнічак касцельных спеваў на беларускай мове і прысвяціла яго Ул. Чарняў-скаму. "Ксёндз-ахвярнік, руплівец на ніве беларушчыны, ён пераклаў на беларускую мову "Новы Запавет", некалькі кніг Старога Запавету, "Жыцці святых". "Усё гэта апрабату Апо-стальскай сталіцы", - піша яна ў прадмове. - Будзем маліцца штодня на роднай мове, дадзенай Тварцом. Будзем ахоў-ваць Яго бясцэнны святы дар, каб нашчадкі нашы зведалі радасць ад чысціні і велічнай прыгажосці роднага беларус-кага Слова."
Ты нам надзеяй,
ты нам ратункам,
О, як бязмежна міласць Твая!
Нашага краю Ты апякунка,
О, Маці Божая Вішнеўская.
- Прыгожы наш кас-цёл, у яго трэба ўкласці сэрца. Хай Бог дапамагае нашаму ксяндзу Юзафу ўсё аднавіць і ўдасканаліць! - жадае шчырая мясцовая жанчына.
Э. Оліна.
На здымку: Марыя Іосіфаўна Трапашка , фота аўтара.
СЛОНІМСКІЯ ШКОЛЬНІКІ СПЯВАЛІ "КУПАЛІНКУ" ДЛЯ МІХАСЯ СКОБЛЫ І СЯРГЕЯ ЧЫГРЫНА
У межах кампаніі "Будзьма беларусамі!" пісьменнікі Міхась Скобла і Сяргей Чыгрын правялі дзве сустрэчы ў летніку "Лясны" каля вёскі Паўлава Слонімскага раёна.
Госці не толькі расказвалі дзецям свае вершы, але і адказвалі на пытанні прысутных. Найбольш пы-танняў пісьменнікам зада-валі дзяўчаты-школьніцы. Аўтары самых цікавых пытанняў атрымалі прызы ад кампаніі "Будзьма беларусамі!", а дзяўчаты ў знак падзякі - пацалункі. А калі госці спыталі: ці ведаюць дзеці беларускія песні - на сцэну выйшаў квартэт хлопцаў і на выдатнейшым узроўні выканаў беларускую "Купалінку". Хлопцам падпявалі не толькі літаратары, але і ўся зала. А пасля сустрэчы дзеці і выхавальніцы шчыра дзякавалі гасцям, і сардэчна іх запрашалі ў школы Слоніма і прасілі аўтографы. Калі скончыліся кнігі Міхася Скоблы і Сяргея Чыгрына для аўтогра-фаў, іх прыйшлося пісьменнікам пакідаць нават на руках дзяцей. Як адзначыла бібліятэкар летніка Ніна Барысік за ўсю гісторыю "Ляснога" такой цікавай і вясёлай сустрэчы яшчэ не было.
Святлана Бельская.