НАША СЛОВА №30 (1025) 27 ліпеня 2011 г.
Беларусы не забываюць пра Грунвальд
7 ліпеня ў Ваўкавыску ў межах Дзён горада прайшло ўрачыстае адкрыццё помніка ў гонар Грунвальда.
У 2008 годзе 44 жыхары Ваўкавыска звярнуліся да гарадскіх уладаў з прапановай адзначыць памяць мужнасці нашых землякоў адкрыццём мемарыяльнай стэлы. На жаль, гэтае мерапрыемства спазнілася амаль на год, таму што некалькі раз перарабляўся праект мемарыяльнага знака для таго, каб канчатковы варыянт эскіза быў зацверджаны Гарадзенскай абласной мастацка-экспертнай радай. Гэта адзначыў у сваёй прадмове і старшыня Ваўкавыскага райвыканкама Дз. Голец.
На адкрыццё сабралася шмат людзей, гэта і прадстаўнікі выканаўчых уладаў, дэлегаты ад буйных арганізацый і прадпрыемстваў горада, шматлікія госці, сябры Грамадскага аб'яднання «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» і простыя грамадзяне. Пасля афіцыйнага адкрыцця да помніка былі ўскладзены кветкі і вянкі.
Паводле Яны Запольскай.
У Магілёве з'явілася вуліца Грунвальдская
У новым мікрараёне Магілёва з'явіліся новыя вуліцы - Грунвальдская, Льва Сапегі, Мікалая Гартынскага і Цішкі Гартнага. Гэтыя вуліцы атрымалі свае назвы па прапановах грамадскіх арганізацый горада. Адпаведнае рашэнне 14 ліпеня прынятае на сесіі гарадскога Савета дэпутатаў.
Наш кар.
"Грунвальдскі фэст" у Менску
150 наведвальнікаў са-браў "Грунвальдскі фэст" 15 ліпеня ў парку Чалюскінцаў у Менску. Фэст, прысвечаны бітве аб'яднаных войскаў Вя-лікага Княства Літоўскага і Польскай Кароны з крыжакамі Тэўтонскага ордэна пад Грунвальдам у 1410 годзе, право-дзіцца трэці год запар, але ўпершыню прайшоў на адкрытым паветры
Сустрэць гасцей му-зычна-гістарычнага свята па-гадзіліся беларускія групы "Рокаш", "Вір", "Кашлаты вох", "План", а таксама Unia, Rosy і Testamentum Terrae.
Госці свята мелі магчымасць убачыць рыцарскія баі, паўдзельнічаць у конкурсах, а таксама павучыцца сярэднявечным танцам.
Наш кар.
100 гадоў з дня нараджэння Анатоля Астрэйкі
АСТРЭЙКА Анатоль [Акім Пятровіч; 11 (24).7. 1911, в. Пясочнае Капыльскага р-на - 23.8.1978], беларускі сав. паэт. Скончыў курсы пры Менскім пед. тэхнікуме (1930), вучыўся ў Менскім пед. ін-це (1932-34). Працаваў у рэдак-цыях рэсп. і абл. газет. Друкаваўся з 1928. Першы зб. «Сла-ва жыццю» (1940). У час Айч. вайны адказны сакратар сатыр. газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну». У 1942 і 1943 па заданні БШПР быў у варожым тыле. У 1943 дру-карня падп. слуцкай газ. «Народны мсцівец» надрукавала яго зб. вершаў «Слуцкі пояс» (перавыд. 1964). Пасля вайны выйшлі зб-кі «Крамлёўскія зоры» (1945), «Добры дзень» (1948)| і «3ямля мая» (1952), «Песня дружбы» (1956), «Сэрца насцеж» (1965), «Цвіціце, верасы» (1975), «Ураджай цяпла» (1978) і інш. Творам паэта ўласцівы задушэўнасць і спавядальная адкрытасць, цесная сувязь з фа-льклорам, напеўнасць. Папулярныя песні на словы А. «Ой бацька мой, Нёман», «Песня пра Заслонава», «Шоўкавыя травы», «Песня мінаеўцаў». Аўтар твораў для дзяцей («Прыгоды дзеда Міхеда», 1956, дап. выд. 1959). Пераклаў на бел. мову вершы А. Пушкіна «Да мора» і «Вакхіч-ная песня», «Севастопальскія апавяданні» Л. Талстога (1937), раман «Праданыя гады» Ю. Балтушыса (1961, з О. Главацкене), асобныя вершы У. Маякоўскага, А. Пракоф'ева, А. Твардоўскага, М. Рыльскага, У. Сасюры, П. Тычыны, літ., малд., узб. і інш. паэтаў. Вершы А. перакл. на рус, укр. і інш. мовы. Імя паэта пры-своена Капыльскай цэнтр. раённай бібліятэцы.
У Гарадку на Падлессі прайшоў ХХІІ фестываль "Басовішча"
У Гарадку на Бела-сточчыне закончыўся XXII Фестываль музыкі Маладой Беларусі «Басовішча 2011», які з 1990 года ладзіць Беларускае аб'яднанне студэнтаў у Польшчы. Фестываль праходзіў з 22 па 24 ліпеня.
Удзельнікі і слухачы адзначаюць, што прыязджаючы на фестываль Басовішча, яны накіроўваюцца на намёт-авае поле, бо там атмасфера, якая прыцягвае ды заахвочваве завязваць новыя знаёмствы.
Жыхар Гарадка Юры Сульжык, які таксама быў арганізатарам фестывалю ў мінулым, сказаў, што «Басо-вішча» стала для яго пакалення свежым подыхам, форумам, на якім гучала беларуская музы-ка нароўні з той, якую па радыё можна было пачуць з Захаду.
На 22-гім фестывалі ў якасці вядоўцы дэбютаваў музыка Андрусь Такінданг, больш вядомы як лідар гурту "Рэха" і аўтар перадачы на тэлеканале ОНТ. На "Басовішча" ён прыехаў з гуртам "Га-ротніца". "Басовішча - гэта з'ява ў беларускай культуры, якую чакаюць беларускія музыкі", - гаворыць Андрусь Такінданг.
З кожным годам кон-курс напаўняецца новымі гуртамі. У гэтым годзе свае заяўкі падалі 26 гуртоў - развіваецца культура.
Сёлета конкурсную праграму распачаў гурт «Ама-рока». У першы дзень высту-пілі Yellow Brick Road, Akute, Zero-85, R.U.T.A, B.N, Exist M.
У другі дзень асноўная барацьба разгарнулася паміж "Гаротніцай" і «Yellow Power». Галоўную ўзнагароду XXII Фестывалю музыкі Маладой Беларусі «Басовішча 2011» атрымаў гурт «Yellow Power».
Паводле СМІ.
Чытаем беларускую кнігу
Адзін з самых значнах скарбаў чалавека - родная мова. Мова - душа народа, аснова яго культуры, векавая памяць многіх пакаленняў. Жыве мова - жыве народ, жыве памяць продкаў. Ці доўга пражыве дрэва, калі ў яго абсякуць карані? Якім стане чалавек, калі ў яго забяруць родную мову? У 2009 годзе ЮНЭСКА абвясціла беларус-кую мову сярод знікаючых моў. А між тым яшчэ наш славуты Францішак Скарына пакінуў нам запавет: "Усякае слова, Богам натхнёнае, кары-сна! Яно вучыць, выпраўляе нас і карае!" І сёння наш аба-вязак - шанаваць родную мову і традыцыі нашага народа.
Важнай крыніцай спасціжэння мовы з'яўляецца род-ная літаратура. Таму рэспубліканская акцыя "Чытаем па - беларуску", распачатая часопісамі "Бярозка" і "Бібліятэка прапануе", якая крочыць зараз па бібліятэках і адукацыйных установах краіны, мае вялікую актуальнасць.
Бібліятэкі Лідчыны да-лучыліся да гэтага праекта і прымаюць актыўны ўдзел у абласной акцыі "Чытаем бела-рускую кнігу".
Каб вызначыць, якое месца займае сёння беларуская кніга ў жыцці нашых падлеткаў, аддзел бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай бібліятэкі пра-вёў анкетаванне "Чытаем беларускую кнігу". На 17 пытан-няў анкеты адказалі 200 вучняў 5 - 10 класаў, чытачоў дзі-цячых, гарадскіх і сельскіх бібліятэк: 36 хлопчыкаў і 164 дзяўчынкі.
Вынікі апытання свед-чаць пра даволі высокую чы-тацкую актыўнасць. Чытанне займае першае месца з сямі, прапанаваных у анкеце, занят-каў у вольны час. Так, у воль-ны ад вучобы час, падлеткі лю-бяць: чытаць кнігі - (67%), глядзець тэлевізар, відэафільмы - (60%), бавіць час за кам-п'ютарам - (48%), гуляць з сяб-рамі на дварэ - (47%), слухаць музыку - (38%), займацца ў розных гуртках, секцыях - (25%), іншае - (6%).
Галоўнай мэтай апытання было вызначэнне адносін да беларускамоўнай літарату-ры. 60% апытаных згодны чытаць кнігі на беларускай і рускай мове. На пытанне "Як часта ты звяртаешся да бела-рускай літаратуры?" 29% рэс-пандэнтаў адказалі, што часта, 70 % - рэдка. На вялікі жаль, даводзіцца канстатаваць, што мастацкая кніга на роднай мове не карыстаецца ў чытачоў-дзя-цей вялікай папулярнасцю. 80% апытаных бяруць у біблі-ятэках беларускія творы, пра-дугледжаныя школьнай пра-грамай. І толькі 20% апытаных адказалі, што ім проста пада-баюцца творы беларускіх аўтараў, але толькі 5% згодны іх чытаць на беларускай мове.
Супрацоўнікі нашых бібліятэк добра разумеюць, што вялікая роля ў заахвоч-ванні дзяцей да чытання кніг на роднай мове належыць бібліятэкам і прыкладаюць шмат намаганняў для стварэння спрыяльнай глебы беларуска-моўнага асяроддзя і папуля-рызацыі беларускамоўных твораў. Фонды беларускай літаратуры, па магчымасці поўна, раскрыты для чытачоў на кніжных выставах і паліцах: "Чытаем беларускую кнігу" (ЦРБ), "Сэрцам роднага слова краніся" (Ганчарская с/б, Бе-ліцкая с/б), "Зямлі маёй роднае слова" (Дзітвянская с/б), "Бе-ларускія пісьменнікі - дзецям" (Гудская с/б, Тарноўская с/б). У гарадской бібліятэцы-філіяле №3 аформлена кніжная выстава "Чытаем па-беларуску" з раздзеламі: "Мастацкі летапіс ХХ стагоддзя", "Паэзіі чароўныя радкі", "Казка беларуская", "Староначкі з моўнай скарбоначкі", "Карагод беларускіх часопісаў". Цікавыя назвы і яркія фарбы вокладак запрашаюць чытача затрымацца ля гэтых паліц, тое-сёе пачытаць, а штосьці ўзяць з сабою.
Дварышчанская сельская бібліятэка для вучняў пя-тых класаў правяла конкурс знаўцаў беларускай мовы "Мі-лагучная, звонкая, родная мо-ва" і конкурс чытальнікаў вершаў беларускіх паэтаў "Струменіць паэтычны ручаёк". На гадзіну беларусазнаўства "Мову родную, край свой любіце" запрасіла вучняў чацвёртага класа СШ №13 гарадская бібліятэка-філіял №3.
Гэты год багаты на юбі-леі вядомых беларускіх літара-тараў: 90 гадоў з дня нара-джэння Івана Шамякіна, 80 гадоў з дня нараджэння Ніла Гілевіча, 115 гадоў з дня нара-джэння Кандрата Крапівы, 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Віткі, Анатоля Астрэйкі, 120 гадоў з дня нараджэння Мак-сіма Багдановіча і інш.
Нашы бібліятэкі рых-туюць літаратурныя гадзіны і падарожжы, хвілінкі паэзіі і літаратурна - музычныя веча-ры, а таксама завочныя муль-тымедыйныя сустрэчы з бела-рускімі аўтарамі.
З нецярплівасцю чака-ем чытачоў у нашых бібліятэках і на нашых мерапремствах.
Спадзяёмся, што пра-вядзенне акцыі "Чытаем па-беларуску" дапаможа далу-чыць да беларускай кнігі зна-чную колькасць нашых чыта-чоў, а нашым дзецям і моладзі будзе неабыякавы лёс нацы-янальнай кнігі.
Ганна Бутучак, метадыст аддзела
бібліятэчнага маркетынгу Лідскай ЦРБ.
Кніга Эдгара По ўпершыню выйшла па-беларуску - выдатныя пераклады
Зборнік «Маска Чырвонае Смерці» склалі проза, паэзія і эсэістыка пісьменніка.
Том Эдгара По - чарговы ў серыі Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка» і першы - у выдавецкай серыі часопіса «Прай-дзіСвет». Чаму пачалі менавіта з гэтага амерыканца? Пра выданне расказваюць яго рэдактары і перакладчыкі По Ганна Янкута і Кацярына Маціеўская.
Кацярына: "Кніга насамрэч рыхтавалася даўно. Укладальнік Андрэй Хадановіч пачаў шукаць перакладчыкаў і матэрыял яшчэ тры гады таму, каб том выйшаў у стогадовы юбілей По (2009). Але якасць запатрабавала больш часу, пра што, думаю, ніхто не шкадуе. За гэты час былі перакладзеныя вельмі значныя для По тэксты, паўстаў часопіс перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет», з'яві-лася ідэя перакладной серыі. Так што спалучылі прыемнае з карысным."
Ганна: "У нашай сітуацыі Эдгар По - аўтар вельмі зручны. Зборнік «Маска Чырвонае смерці» складаецца з самых розных апавяданняў, вершаў, эсэ. Многія перакладчыкі, якім прапаноўвалася ўзяць удзел у працы, лёгка маглі знайсці штосьці на свой густ. Хочаш - смешнае апавяданне, хочаш - страшнае, хочаш - рамантычная паэма, хочаш - лёгкі альбомны верш. Дзякуючы такой раз-настайнасці ўдалося залучыць многіх перакладчыкаў. Апроч гэтага, паасобныя творы По ўжо перакладаліся Сяргеем Шупам, Уладзімірам Шчасным, Юрасём Бушляковым, Алегам Мінкіным, Андрэем Хадановічам. Так і атрымаўся зборнік выбранага. Класіка ў нашым выпадку - варыянт бяспрой-грышны. Усе ведаюць, хто такі Эдгар По і чаму любы адукаваны чалавек мусіць яго чы-таць.
Маска Чырвонае Смерці / Эдгар По; Выбраныя навелы, вершы, эсэ / Пераклад з англійскай. - Мінск: Кнігазбор, 2011. - 472 с. - (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; Бібліятэка часопіса «Прайдзі-Свет» «PostScriptum»).
«ЧАРКА І СКВАРКА» ДЫ ІНШАЕ
Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы для развіцця і функцыянавання беларускай мовы, яе як лексічны, так і фразеалагічны склад увесь час па-паўняецца. Пададзім нядаўна выяўленыя ў друку выразы, якіх, зразумела, няма ў «Слоўніку фразеалагізмаў» (2008) і ў іншых даведніках.
Адзін з такіх шырокаўжывальных апошнім часам выразаў - чарка і скварка . Гэты размоўны назоўнікавы фразеалагізм - двухзначны. Яго першае значэнне - 'выпіў-ка з закускай' : «Паглядзіш на такі народ: нічога яму не трэба, абы толькі чарка і скварка» (С. Астравец ); «Вы ўжо вызначыліся, за каго будзеце галасаваць, а ёсць людзі, якім ўсё роўна: абы чарка і скварка» (Л. Лунёва ); «Многім беларусам патрэбны толькі чарка і скварка, астатняе - «мая хата з краю» (В. Жыгулоў) .
Другое значэнне - 'за-давальненне мінімальных матэрыяльных патрэб' : «Няўжо ідэалогія чаркі і скваркі больш не працуе? Не можа быць!» (І. Драко) ; «Філасофія «каўбасы», «чаркі і скваркі», як ні горка, бярэ верх над духоўнасцю» (А. Дземідовіч) ; «Па крайняй меры я ніколі не кіну ў адрас рабочых славутую «чарку і скварку» (С. Букчын) .
Першае значэнне гэтага рыфмаванага выразу паводле яго ўзнікнення - матываванае і вобразнае. Пачатковы кампанент выразу - словаўтваральны, суадносны з другім слоўнікавым значэннем 'выпіўка' . Другі (назоўнікавы) кампанент, звязаны з першым унутранай рыфмай, сэнсава (пад уздзеяннем першага кам-панента) сімвалізуе няслоўнікавае значэнне 'закуска' . Тут, як і ў шэрагу іншых рыфмаваных фразеалагізмаў (тыпу: лахі пад пахі, гады ў рады, і смех і грэх, следам за дзедам, кату па пяту, шапку ў ахапку ), фармальнае пераважае над лагічным, семантычным. Другі кампанент падагнаны пад гукавую сіметрыю фразеалагізма. Але ўсё роўна значэнне выразу ўсведамляецца як вобразнае і матываванае.
Другое ж значэнне развілося ў фразеалагізме на аснове першага як больш адцягненае, абстрактнае.
Нядаўна ўзніклы размоўны прыметнікавы фразеалагізм белы і пушысты мае значэнне 'бязвінны, добры, з чыстымі намерамі і матывамі' : «Васіль Сёмуха згадвае, што цэнзары, праглядаючы твор, алоўкам нешта пазначалі, а потым выклікалі рэдактараў і прымушалі іх крэсліць-крэмсаць тэкст сваёй рукой. Проста, каб застацца «белымі і пушыстымі» (К. Казакова) ; «Там усё як у аўтарытарнай дзяржаве. Па ўласнай волі яна белай і пушыстай не стане» (Я. Ра-манчук) .
Функцыянальна не за-мацаваны назоўнікавы фразеалагізм гонар мундзіра абаз-начае 'прафесійная рэпутацыя' : «Калі вучні і бацькі пачалі біць у званы, то раённае начальства рашыла праўду сха-ваць, а справу замяць. Ну як жа - «гонар мундзіра»…» (Г. Чыгір) ; «Трэба ж яго пакараць, растаптаць, бо зганьбіў гонар мундзіра» (А. Класкоўскі) .
Функцыянальна не за-мацаваны назоўнікавы фразеалагізм двайныя стандарты мае значэнне 'неаб'ектыўны, супярэчлівы і кан'юнктурны падыход да рашэння якога-небудзь пытання' : «Бацькі хочуць, каб іх дзеці спасціглі нормы маралі, высакародства, а не бачылі двурушніцтва, падман і двайныя стандарты» (Г. Чыгір) ; «Гляньце ў люстэрка, яно не крывое, яго скрыўляюць двайныя стандарты» (С. Давідовіч) ; «Пухавіцкі выпадак наглядна дэманструе двайныя стандарты, якіх прытрымлі-ваюцца ўлады» (В. Ліўнеў) .
Функцыянальна не за-мацаваны прыслоўны фразеалагізм з дакладнасцю наад-варот абазначае 'зусім суп-рацьлеглым чынам' : «Там асноўныя клопаты кладуцца на кангрэс, прамысловыя колы, судовую сістэму. У нас усё з дакладнасцю наадварот» (В. Дашкевіч) ; «- Як прыняла мяне Афрыка? - перапытвае Ніна. - Верагодна, гэтак жа, як прымае ангольца беларуская зямля, калі той упершыню ступае на яе… сярод зімы. Толькі ў маім выпадку было ўсё з дакладнасцю наадварот. Мы прызямліліся ў аэрапорце Луанды акурат у лютым, а гэта самае лета… Карацей, Афрыка прыняла нас у свае гарачыя абдымкі…» (Г. Чыгір) .
Функцыянальна не замацаваны несуадносны фразеалагізм пад вялікім пытаннем ужываецца пры дзейніку са значэннем абстрактнага прадмета і абазначае 'невядома, ці ажыццявіцца што-небудзь' (пра няпэўнае, маламагчымае): «Калі казаць пра далейшыя эканамічныя і палітычныя ўзаемаадносіны, тут усё пад вялікім пытаннем» (А. Бяляцкі) ; «Сама магчымасць выдання стральцоўскага збору твораў пакуль застаецца пад вялікім пытаннем» (Ц. Чарнякевіч) ; «Цяпер пад вялікім пытаннем прыход інвестыцый у нашу краіну» (А. Святланіч) .
Кніжны дзеяслоўны фразеалагізм працаваць над сабой мае значэнне 'ўдасканальваць сябе ў чым-небудзь, павышаць свой узровень' (навуковы, культурны і інш.): «Працаваць над сабой, сабраць у адну кропку усе сілы. Вы-рашаецца пытанне аб тым, ці не надарма пражыты мае сям-наццаць гадоў» (Г. Сеўрук) ; «- Можаце сказаць, калі вы сталі працаваць над сабой? - Я і да гэтых пор не перастаю працаваць над сабой» (Н. Сяргуц) .
Размоўны, з іранічным значэннем дзеяслоўны фразеалагізм узяць (прыняць) на грудзі абазначае 'выпіць спіртнога' : «Стэпавыя джыгіты схадзілі на бераг ракі, дзе ў іх меліся прыпасы спіртнога, узялі на грудзі «добрую кроплю» і з агрэсіўным настроем вярнуліся ў клуб» (С. Законнікаў) ; «Напэўна ж, ёсць у Беларусі такія гора-бедакі, якім так хочацца ў хаўрусе «ўзяць на грудзі» тры глыткі» (Алесь Няўвесь) . «А што было б, калі б вы, прыняўшы на грудзі, удыхнулі выхлапных газаў? Упэўнены: выпітае па-прасілася б наверх» (Д. Рахін).
Іван ЛЕПЕШАЎ.
Прэзентацыя "полацкага" нумара "АRCHE"
22 ліпеня а 17.30 адбы-лася прэзентацыя чарговага - ужо трэцяга па ліку "полацкага" нумара часопіса "ARCHE-пачатак". Нягледзячы на спякоту апошняга працоўнага дня тыдня, стомленасць і прадчуванне навальніцы, зала Полацкага цэнтра рамёстваў сабрала ў сабе каля пяцідзесяці аматараў гісторыі і проста зацікаўленых сваёй роднай зямлёй, яе багатай спадчынай.
Падчас сустрэчы выступілі аўтары-ўкладальнікі нумара: Наталля Сяргеенка, Сяргей Тарасаў, Андрэй Бухавецкі. Сціпла папрысутнічаў у зале Пятро Васючэнка.
Рэдактар часопіса Валер Булгакаў распавёў пра нумар і пра далейшыя планы. Ад імя аднаго з арганізатараў сустрэчы, суполкі "Рубон" Наваполацкай гарадской арга-нізацыі ТБМ, Цэнтру рамёст-ваў былі падараваныя нумары часопіса.
Зміцер Шчэрбік.
Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў жніўні
Адамін Іван Адамчык Валеры Зянонавіч Азаранка Аляксандр Іванавіч Акіменка Антаніна Акрамава Іна Акрушка Яўген Анатольевіч Альховік Надзея Васільеўна Аляксандровіч Валянціна Анацка Алег Андросенка Сяргей Андр. Андрэеў Ілля Аляксандравіч Антановіч Кастусь Уладзім. Антанюк Раіса Рыгораўна Анціпенка Алесь Ілліч Арлоў Уладзімір Аляксеевіч Арэшкава Марыя Бандарчык Уладзімір Барадзіна Інга Мікалаеўна Бардашэвіч Яна Валер'еўна Барысік Таццяна Іванаўна Басанец Анастасія Ільінічна Басін Якаў Зіноўевіч Бахметава Святлана Блоцкая Ірына Мікалаеўна Бранішэўская Света Бубешка Антаніна Бураўкін Генадзь Мікалаевіч Бут-Гусаім Святлана Феадос. Вайноўскі Міхаіл Валатоўскі Вячаслаў Валянц. Варапееў Уладзімір Васіляўскайце Таццяна Васько Яніна Мікалаеўна Ваўранюк Ірына Ільінічна Воўк Яўген Вячорка Аляўціна Сямёнаўна Габец Ягор Валез'евіч Галаўнёў Мікола Іванавіч Галубовіч Ксенія Леанідаўна Гаплічнік Аксана Мікалаеўна Гаравая Ніна Віктараўна Гарэлікаў Уладзімір Марат. Гедрэвіч Валянціна Глазырын Сяргей Грудніцкая Тамара Грудніцкі Рыгор Грыгенча Вераніка Грынюк Вольга Віктараўна Грышуніна Наталля Губскі Уладзімір Гудкова Вольга Уладзімір. Гундар Марына Юр'еўна Дабравольскі Андрусь Дабрадзей Алеся Пятроўна Дакурна Генрых Фабіянавіч Дарафяюк Міхаіл Дваранчук Юры Дзергачова Любоў Рыгор. Дзешчыц Алена Аляксандр. Дзьячкова Ларыса Дзянісік Алена Догелева Ала Доўгі Уладзімір Дычок Сяргей Уладзіміравіч Жаркоў Аляксандр Іванавіч Жаўрыд Марына Аляксанд. Жукоўская Алеся Іванаўна Зайка Аляксандр Фаміч Запрудскі Сяргей Мікалаевіч Зверава Тамара Іваноў Мікалай Аляксеевіч Іскарцкая Марына Каваленка Анастасія Уладзім. Казак Алег Камароўскі Мікалай Міхайл. Камароўскі Мікола Іванавіч Камянецкая Ірына Кананенка Тамара Міхайл. Кануннікава Ніна Паўлаўна Капціловіч Тамара Карабельнікава Алена Кароль Алег Карповіч Андрэй Уладзімір. Касаты Людвіг Канстанцін. Кірвель Юзаф Юзафавіч Князева Часлава Вячаслав. Коваль Альвіна Козіч Ганна Леанідаўна Колесень Ірына Корбут Аляксандр Іванавіч Косінец Анатоль Краснік Вольга Краснова Наталля Краўчанка Пётр Кузьміч Круглая Марына Віктараўна Кузьміч Леанід Пятровіч Куксар Наталля Куль Дзмітры Кунцэвіч Святлана Купава Вітаўт Мікалаевіч Куплевіч Віталь Эдуардавіч Курловіч Аляксандр Адам. Кушаль Глафіра Васільеўна Леановіч Алена Георгіеўна Лойка Тамара Ляскоўскі Уладзіслаў Канст. Ляшкевіч Таццяна Макарэвіч Віталь Сяргеевіч Малашчанка Уладлена Малей Кацярына Маліноўскі Макар Мальдзіс Адам Восіпавіч Мандрык Наталля Мандрыкін Раман Аляксанд. Марачкіна Ірына Сяргееўна Марцынкевіч Андрэй Марчанка Дзяніс Васільевіч Марчык Віктар Машчэнская Алена Мінчук Уладзімір Міхайлоўская Анастасія Вяч. Міхайлоўская Таццяна Васіл. Мішкевіч Аліна Міхайлаўна Мудроў Алег Муха Барыс Ібрагімавіч Мялешка Аляксей Аляксеев. Мясніковіч Юры Навумец Яўген Часлававіч Навумовіч Іван Мікалаевіч Наліўка Лідзія Вячаславаўна Неткачава Валянціна Алякс. Нікіценка Мікалай Оліна Эла Ігараўна Пабірушка Надзея Палівода Святаслаў Мікіт. Папова Варвара Сяргееўна Патапчук Леанід Піваварчык Сяргей Аркадз. Піскун Людміла Аляксееўна Плевака Валеры Сцяпанавіч Правалінскі Віталь Пучынскі Уладзімір Станісл. Пушкін Алесь Пшэннік Тамара Францаўна Пятровіч Ева Раманчык Надзея Дзмітр. Рамук Андрэй Раткевіч Лілея Рачко Віктар Рынкевіч В. У. Рысявец Уладзімір Аляксан. Рэйда Святлана Юр'еўна Сабаленка Алесь Савіцкая Ірына Канстанцін. Савосценка Ігар Садаўнічы Дзмітры В. Садоўская Анастасія Раман. Сак Міхал Міхайлавіч Салодкіна Святлана Самайлюк Тамара Андрэеўна Саўко Марыя Сафонава Вольга Віктараўна Сека Васіль Сенькавец Ганна Сідарэвіч Наталля Скрыган Ігар Генадзевіч Сом Алена Уладзіміраўна Стамінок Наталля Стаціўка Алесь Канстанцінав. Сташкевіч Яна Ігараўна Стукала Алена Субоцін Аляксандр Супрановіч Віталь Канстанц. Сушчэўскі Алесь Аляксандр. Сцефановіч Здзіслаў Уладзіс. Торап Аляксандр Валер'евіч Трубач Таццяна Георгіеўна Трусаў Алег Анатольевіч Трухановіч Ларыса Тупянец Дзмітры Валянцін. Туронак Людміла Данатаўна Тэжык Ірына Утачкіна Людміла Фарнэль Кастусь Іванавіч Фёдарава Таццяна Дзмітр. Федуковіч Васіль Філіпчык Васіль Іванавіч Фралоў Валерый Халіпскі Рыгор Веніамінавіч Царук Вольга Іванаўна Цімашэвіч Уладзімір Максім. Цыганкова Анастасія Дзмітр. Чабанава Таццяна Аляксан. Чарнякоўскі Віталь Радзівон. Чэчат Алесь Віктаравіч Шаўчук Ігар Іванавіч Шчэрбіч Мікола Аляксандр. Юч Галіна Ясюк Іван Вітальевіч Яцкоўская Святлана Анатол.
Беларусы замежжа дбаюць пра беларускую мову
Беларусы замежжа ўпершыню на "Славянскім базары" прадставілі культурную праграму У ёй бралі ўдзел беларусы з больш як дзесяці краін свету: Латвіі, Літвы, Эстоніі, Малдовы, Украіны, Польшчы, Расіі...
Гэтай падзеі чакалі даўно. Насамрэч, беларусаў ва ўсім свеце за межамі нашай краіны - мільёны.
У канцэртнай зале "Віцебск" прайшоў шыкоўны канцэрт. Этнічныя беларусы з розных краін на "базары" адчувалі сябе вельмі ўтульна. Некаторыя, праўда, здзіўляліся: чаму ў беларускім Віцебску рэдка чуюць беларускую мову?
- Мы часта бываем у Беларусі. Кантакты даволі багатыя, актыўна "абменьва-емся" калектывамі мастацкай самадзейнасці. Запрашаем працаваць з нашымі калектывамі беларускіх спецыялістаў. Я прадстаўляю беларусаў Бела-стока. Калі прыязджаю ў Беларусь, у мяне сэрца радуецца ад таго, што беларусы жывуць на ўзроўні. І народ вельмі гасцінны - шмат бываю за мяжой, ёсць з чым параўноўваць, - адзначыў Ян Сычэўскі, старшыня галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Поль-шчы. - Я - беларус, і для мяне Беларусь з'яўляецца этнічнай Радзімай. Заўсёды была і такой будзе - і ў шчасці, і ў бядзе. Праўда, трохі здзіў-ляе, што, на жаль, мала даво-дзіцца чуць у Беларусі беларускую мову. У Польшчы мы праводзім розныя мерапрыем-ствы, у тым ліку святы бела-рускай песні, культуры, Купалле беларускае з задавальненнем арганізоўваем.
Як расказаў Валеры Казакоў, старшыня Федэрацыі нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Расіі", у Расіі ўжо больш за дзесяць нацыянальных культурных цэнтраў Беларусі, якія існуюць пры фінансавай дапамозе расійскага бюджэту. Падтрымліваюцца пастаянныя сувязі з Беларуссю. Як ён падкрэсліў, уплыў беларусаў - нашых майстроў, рамеснікаў, навукоўцаў - на станаўленне расійскай дзяржавы вялікі. У прыватнасці, шмат беларусаў будавалі і старажытную Маскву. Зараз вядзецца навуковае даследаванне па гэтай тэме. І гэтай ініцыятывай вельмі зацікавілася Нацыянальная акадэмія навук. Цікава, што і цяпер, як адзначыў суразмоўца, ёсць у Расіі цэлыя беларускамоўныя вёскі, дзе жыхары з пакалення ў пакаленне перадаюць нацыянальныя традыцыі.
- Заўсёды, калі пераязджаю празрыстую расійска-беларускую мяжу, пачынае па-іншаму біцца сэрца, - шчыра прызнаўся ў любові да нашай краіны спадар Казакоў. - Мы зараз праводзім вельмі цікавую акцыю - "Вяртанне": спрыяем вяртанню каштоўнасцяў культуры, якія ў розныя гады былі вывезеныя ў розныя краіны.
У віцебскім аблвыканкаме адбылося паседжанне кансультацыйнай рады па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве культуры. Як расказаў міністр культуры Беларусі Павел Латушка, у склад рады ўваходзяць пра-дстаўнікі практычна ўсіх міністэрстваў і ведамстваў, якія адказныя за супрацоўніцтва з беларусамі замежжа. У Віцеб-ску абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва з суполкамі беларускіх арганізацый, якія дзейнічаюць за мяжой у куль-турнай, інфармацыйнай, эканамічнай сферах.
- Мы зацікаўлены ў тым, каб падтрымліваць разнастайныя культурныя акцыі беларусаў, што адбываюцца за мяжой. Зацікаўлены прысылаць беларускія калектывы, аказваць фінансавую падтрымку беларускім грамадскім арганізацыям замежжа ў набыцці касцюмаў, інструментаў, літаратуры і гэтак далей, - падкрэсліў міністр.- Зразумела, для нас вельмі важна, каб беларусы прыязджалі на Бацькаўшчыну. І правядзенне першага фестывалю беларусаў замежжа, які праходзіў у Мінску і Віцебску, з'яўляецца вельмі яскравым сведчаннем рэалізацыі зацікаўленасці пастаяннага супрацоўніцтва. Важна, каб беларусы, якія пражыва-юць у нашай краіне, таксама ведалі, што адбываецца ў замежных суполках беларусаў: як яны падтрымліваюць беларускае слова, культуру, як ладзяць разнастайныя культурныя мерапрыемствы.
Паводле Аляксандра Пукшанскага.
Ахвяраванні на ТБМ
1. Багданкевіч Святлана - 21000 р., г. Менск
2. Шынкевіч Уладзімір - 10000 р., г. Менск
3. Сябры клуба "Прамова" - 71400 р., г. Менск
4. Табушава Ірына - 20000 р., г. Менск
5. Гвара Віктар - 10000 р., г. Лельчыцы
6. Лазарук Т.К. - 10000 р., г. Менск
7. Шкірманкоў Фел. - 25000 р., г. Слаўгарад
8. Краўцоў Васіль - 50000 р., г. Гомель
9. Мішкевіч Наталля - 50000 р., г. Менск
10. Раткоў Леанід - 200000 р., г. Менск
11. Прыгожыны Аркадзь і Вольга - 3000 рас. руб., г. Масква
12. Беражная А.В. - 50000 р., г. Наваградак
13. Раманік Т. І. - 50000 р., г. Менск
14. Кукавенка Іван - 10000 р., г. Менск
15. Ждановіч Міхась - 10000 р., г. Менск
16. Шмагінскі А.В. - 30000 р., г. Менск
17. Шушкевіч Валер - 15000 р., г. Менск
18. Прымшыц Л. - 50000 р., г. Менск
19. Павідайка В.Н. - 20000 р., г. Менск
20. Восіпава Аляксандра - 20000 р., г. Гомель
21. Чачотка Анатоль - 10000 р., г. Менск
22. Пуцікава Лідзія - 50000 р., г. Менск
23. Лічко Ганна - 13000 р., г. Менск
24. Фарнэль Кастусь - 15000 р.
25. Паўловіч Віктар - 20000 р.
26. Марцінкевіч Андрэй - 10000 р.
27. Кунцэвіч Уладзімір - 20000 р.
28. Жукаў Вітаўт - 10000 р.
29. Пожанька Ігар - 10000 р.
30. Кулік Анатоль - 20000 р.
31. Мельнікаў Юрась - 10000 р.
32. Рындзевіч Вячаслаў - 20000 р.
33. Мудроў Алег - 20000 р.
34. Гняткоў Валеры - 20000 р.
35. Рымша Алесь - 25000 р.
Усе г. Наваполацк.
Дзейнасць ГА "ТБМ імя Францішка Скарыны" па наданні роднай мове рэальнага статуса дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ - справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.
Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас, вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ №3015741233011 у Аддзяленні № 539 ААТ "Беінвестбанка" код 739 (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк.
Калі ты Беларус, то і Масква цябе не сапсуе
Віктар ХРУЛЬ:"У Ліду я яшчэ вярнуся"
Прызнаюся, за гэты артыкул узялася не адразу, бо ведала: менавіта яго прачытае наш зямляк, журналіст, які атрымлівае ўзнагароды за прафесійнасць на сусветным узроўні. Нядаўна стала вядома: у намінацыі "За выдатныя поспехі ў журналістыцы" ён стаў лаўрэатам конкурсу, які праводзіць міжнародны саюз журналістаў-католікаў.
У майго суразмоўцы шмат клопатаў і іншага кшталту: ужо 20 год ён выкладае ў адной з найбольш прэстыжных устаноў Расійскай Федэрацыі - Маскоўскім дзяржаўным універсітэце імя М.В. Ламаносава.
Знаёмімся: наш зямляк - Віктар Хруль, кандыдат філалагічных навук, вядомы навуковец і публіцыст. Без усялякай сціпласці зазначу, што першыя прафесійныя крокі зроблены ім у газеце "Уперад" (цяпер - "Лідская газета"), з якой ён ніколі не перарываў сувязі. Дарэчы, гутарка, якую мы вялі з Віктарам, ішла на беларускай мове па яго прапанове.
- Я карыстаюся кожнай магчымасцю пагаварыць на матчынай мове, зазначыў мой суразмоўца. - У Маскве такое здараецца вельмі рэдка, але і на радзіме, як мне здаецца, усё менш людзей гаворыць па-беларуску...
Памятаю, першае, што зрабіў амаль 30 год назад, як толькі прыехаў у Ліду праз два месяцы вучобы ў Маскве, - выйшаў з цягніка, аддаў клункі бацькам, якія мяне сустракалі на вакзале, а сам пайшоў на базар, каб паслухаць нашу мову. Мне гэтага і цяпер не хапае...
Даўняе знаёмства з Віктарам дазвапяе мне адмовіцца ад ветлівага, а ў дадзеным выпадку штучнага звароту "Вы...", таму дазваляю сабе задаць пытанне:
- Я і цяпер не магу ўцяміць, чаму пасля закан-чэння школы ты падаўся ў Маскву, хаця Мінск - вось ён, рукой падаць...
- Пачнём з таго, што журналістыка - гэта не тое, чым я марыў займацца ў жыцці. Больш за ўсё мне хацелася займацца навукай. Калі я быў малым, у нас у хаце была адна кніжка на рускай мове "Хочу стать топографом". Я яе прачытаў раз восем, тапографам не стаў, але да навукі з таго часу цягне. Бадай, больш за ўсё ў жыцці люблю чытаць кніжкі. Дарэчы, чытаць я пачаў у пяць год - сямнаццацігадовая суседка навучыла. I першае, што прачытаў, была газета "Уперад". Маці дзівілася, прый-шоўшы з работы і ўбачыўшы, што сядзіць яе Віцька і чытае газету. А бацька, калі ўбачыў, што сын чытае, павёў мяне ў бібліятэку. А там запісваць не хацелі, бо я яшчэ ў школу не хадзіў. I бацька, такі просты чалавек - сем класаў адукацыі - не збянтэжыўся, упёрся і кажа: "Праверце, ці ўмее ён чытаць. А капі ўмее - запісвайце!" I мяне запісалі.
- I ўсё ж, што папярэднічала ад'езду ў Маскву?
- Я вучыўся ў першай школе, якая была найбліжэйшай да майго дому, у фізіка-матэматычным класе. Узровень падрыхтоўкі ў ёй быў надзвычай высокі, тут выкладаў светлай памяці вядомы фізік Якаў Бенцыянавіч Гаркавы, шэраг іншых выдатных настаўнікаў, якіх я ўспамінаю, з вялікай удзячнасцю. Я любіў матэматыку, удзельнічаў у гарадскіх і абласных алімпіядах. Але, разам з тым, пісаў нататкі ў газеты - "Уперад", "Зорьку", "Пионерскую правду". Першую нататку я напісаў у сёмым класе. З вуліцы Суворава, дзе я жыў, да рэдакцыі вельмі блізка, я прынёс допіс ў газету, і яго надрукавалі (у хатнім архіве ён недзе і цяпер захоўваецца). Маці вельмі ганарылася і дзівілася, што прыслалі ганарар (здаецца, сем рублёў). Калі яго атрымалі, маці кажа: трэба нешта купіць, каб памяць засталася. Купілі зробленую з медзі чаканку - там пастушок на дудачцы грае. Цяпер яна ў бацькоў на сцяне вісіць і напамінае мне пра доб-рых людзей, першых настаўнікаў у журналістыцы - Аляксандра Васільевіча Жалкоўскага, Уладзіміра Гаўрылавіча Васько, Івана Вікенцевіча Швакеля і іншых. Дай ім Бог здароўя і радасці ў жыцці. I ўсё ж такі пра журналістыку я ў школе не марыў. У дзесятым класе за месяц да выпуску аказалася, што залатога медаля ў мяне не будзе, хаця па ўсіх прадметах былі "пяцёркі" (у тыя гады "пяцёрка" была найвышэйшай адзнакай). Ужо не па-мятаю, як я гэта перажываў, і што там здарылася, але замест матэматычнага факультэта я надумаўся пайсці на факультэт журналістыкі.
Паступаў бы ў Мінск, у БДУ, але экзамены ў маскоўскім універсітэце здавалі раней, і я вырашыу: паспрабую ў Маскву, не здам - прыеду у Мінск. Мне пашанцавала: я паступіў на факультэт журналістыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта і скончыў яго праз пяць год, у 1986 годзе.
- Ў гэты момант не было жадання вярнуцца на радзіму?
- 3 бацькаўшчынай ад-носіны наконт працы і далейшага жыцця не складваліся. На 4-м курсе патрэбна было пра-ходзіць практыку у цэнтраль-ных выданнях, пажадана там, куды пазней цябе возьмуць працаваць.
Я паслаў лісты ў "Знамя юности" і "Советскую Белоруссню". Пісаў, што мясцовы, што добра вучуся, што магу пісаць на беларускай і расійскай мовах, што хачу працаваць на радзіме. Не памятаю, якое выданне даслала мне адказ. Сэнс быў такі: у нас у Беларусі ёсць свая навучаль-ная ўстанова - БДУ, і навошта нам маскоўскія студэнты?
Тадьі я пачаў думаць, што рабіць далей, а тут маці і кажа: "Вільня ад Ліды яшчэ бліжэй, чым Мінск". Гэта ж быў Савецкі Саюз, я ў Лідзе сеў у цягнік і праз дзве гадзіны быў у Вільні. Там мяне ўзялі ў газету "Савецкая Літва", у аддзел навукі і навучальных устаноў. Туды і накіравалі мяне працаваць пасля ўніверсітэта. Пра тры гады, праведзеныя ў Вільні, у мяне засталіся найлепшыя ўспаміны. Магчыма, я застаўся б там і надалей.
- А што перашкодзіла?
- Прыйшоў 1989 год, час нацыянальнага адраджэння. Кватэры ў мяне ў сталіцы Літвы не было, дый разлічваць на яе як малады спецыяліст я ўжо не мог. Тым больш, што шанцаў на развіццё рускамоўнай журналістыкі ў незалежнай Літве ўжо не было.
Я ўзгадаў, што яшчэ тры гады назад мяне запрашалі ў аспірантуру, каб займацца навукай. Падумаў сабе добра, памеркаваў і вярнуўся ў Маскву.
Кандыдацкую дысертацыю напісаў на тэму "Анекдот як форма масавай камунікацыі". Абарона прайшла вельмі добра, і пазней мяне запрасілі працаваць на кафедры сацыялогіі журналістыкі.
Цяпер у маскоўскім універсітэце для 300 першакурснікаў я выкладаю прадмет "Введение в теорию журналистики" і яшчэ чытаю курс "Анализ текстов массового сознания". Клічуць і ў іншыя інстытуты чытаць курсы па тэорыі журналістыкі, сацыялогіі. Раней жа ў Маскве было тры факультэты журнапістыкі, цяпер мо пятнаццаць, і навукоўцаў не хапае.
Я вельмі ўдзячны сваёй Лідскай сярэдняй школе №1 яшчэ і за тое, што вывучыў там англійскую мову. Без яе я не мог бы ані ўдзельнічаць у канферэнцыях, ані выкладаць за мяжой, ані друкавацца ў міжнародных навуковых часопісах,
Калегі па ўніверсітэту ўжо даўно да мяне чэпяцца: "Калі, нарэшце, ты кінеш гойсаць па свеце і сядзеш за доктарскую?" Я шмат гадоў адказваў жартам: "Я і без доктарскай разумны, а іншыя краіны бачыць дый людзей пазнаваць цікавей, чым выдумляць нейкія новыя тэорыі".
Але вясною, думаючы пра жыццё, я зразумеў, што сапраўды хіба надышоў ужо час пісаць доктарскую дысертацыю. Зрабіў належныя прыгатаванні, а цяпер ужо нават пісаць пачаў. Спадзяюся, што з гэтага выйдзе нешта добрае.
- А што э журналістыкай?
- Хаця я ніколі і не марыў быць журналістам, гэтая прафесія мяне не адпускае і, павінен дадаць, усё жыццё кор-міць. Бо пракарміць сям'ю навуковай працай вельмі цяжка.
У 90-х гадах я працаваў у інфармацыйных агенцтвах, часопісах, а ў 1997 годзе па просьбе арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ўзначаліў каталіцкую газету "Свет Евангелля" і дзесяць год яе выдаваў. З арцыбіскупам было добра і лёгка працаваць, бо ён паважаў прафесіяналізм і мне давяраў. Вось, напрыклад, у нас была рубрыка, у якой друкаваліся анекдоты і смешныя гісторыі пра католікаў, святароў, біскупаў і нават Папу Рымскага. Некаторыя ж ксяндзы лічылі, што гумару, як і крытычных артыкулаў, у каталіцкам газеце не павінна быць. Але арцыбіскуп Кандрусевіч, які, дарэчы, сам разумее і любіць гумар, заўсёды падтрымліваў добрыя ініцыятывы.
- Ведаю, што ты быў старшынём журы Міжнароднага фестывалю духоўных кінафільмаў і тэлепраграм "Magnifikat", які праходзіць у Беларусі, у Глыбокім і Мосары, дзе, дарэчы, з калегамі даводзілася бываць не раз.
- У бягучым годзе не змог паехаць на "Magnifikat", бо ў гэты час у Польшчы праводзіў круглы стол па этыцы журнапістыкі.
Магу засведчыць, што такіх фестываляў на свеце тры-чатыры, і фільмы, якія на ім дэманструюцца, па тэлевізары не ўбачыш. Гэта добрае, светлае, хрысціянскае кіно. Я часта бываю за мяжой (штогод у 5-6 краінах) і магу сказаць, што Беларусь можа ганарыцца "Magnifikat-ам". На фестываль дасылаюць сотні работ з розных краін - Канады, Ізраіля, Італіі, Польшчы і іншых, але з гэтай колькасці адбіраюць толькі трыццаць-сорак лепшых.
У Лідзе, лічу, магчыма было б правесці дзень фестывалю, дэманструючы стужкі-пераможцы розных гадоў. Культурная хрысціянская праграма такога ўзроўню ўпрыгожыць любое мерапрыемства.
- Якія ўражанні ўзнікаюць падчас наведвання Ліды?
- Горад пасля дажынак не пазнаць, іншымі сталі людзі. Асабліва радуюць маладыя мамы з дзіцячымі каляскамі, выглядаючы з якіх, пазнаюць свет маладыя лідзяне...
- Якое месца займае сям'я ў тваім жыцці?
- Жаніўся я позна, у 32 гады. Да гэтага адзін біскуп усё заахвочваў мяне: "Ты такі пабожны католік, ідзі ў семінарыю", а я адказваў: "Ваша Эксцэленцыя, не чую паклікання да святарства, хачу мець жонку, дый дзетак шмат". I гэты ж біскуп паслаў мяне ў Італію ў 1995 годзе на сустрэчу з Папам Рымскім Янам Паўлам II, і там я сустрэў сваю будучую жонку. У размове з дзяўчынай высветлілася, что яна з Масквы, што скончыла Гнесінскае музычнае вучылішча, што грае на аргане ў касцеле...
Я раптам убачыў у ёй маці нашых дзяцей і захацеў жаніцца. У той час я ўжо быў кандыдатам навук, выкладчыкам універсітэта, але яе бацькі сваю адзіную дачку за мяне доўга не аддавалі. Яны казалі, як у старажытнай беларускай песні: "Ён не мае грошай, ён не мае хаты".
Але праз год мы ўсё ж такі пажаніліся. Не ведаю, што дапамагло, можа, мая ўпартасць, а можа, будучыя цесць з цешчаю трохі паразумнелі...
Дзякуй Богу, праз год нарадзілася дзяўчынка, праз другі - хлопец, яшчэ праз год - зноў хлопец. Цяпер ужо ўсе ходзяць у школу, задаюць сур'ёзныя пытанні. Я іх вельмі люблю і стараюся выхоўваць так, як мяне выхоўвалі мае бацькі, дай ім Бог здароўя.
- Апроч работы, як праходзяць маскоўскія будні?
- Мы сям'ёю любім прымаць гасцей, ладзіць вечарыны, самі ходзім у госці. Інакш у Маскве цяжка выжываць. Як не маеш добрага кола сяброў, каб у ім схавацца, то горад высмакча з цябе ўсе сокі. Масква - не самы лепшы горад для тых, хто любіць спакойнае жыццё. Сябры, калегі, знаёмыя - гэта выратавальнае кола, дзе можна атрымаць добрую параду і падтрымку.
За сталом мы ніколі не гаворым пра палітыку. I яшчэ не кранаем этнічныя справы - хто рускі, хто беларус, хто паляк, хто яўрэй, бо гэта раней ці пазней вядзе да параўнанняў - хто лепшы і хто горшы - і да спрэчак.
У нядзелі і па святах ходзім сям ёй да касцёла і гуляем па маскоўскіх парках, ходзім з дзецьмі па музеях. Масква ў нядзелю вельмі прыгожая - менш мітусні, і няма на- тоўпу. Але ўсё ж такі я не магу сказаць, што гэта - мой горад. Бо мой горад - Ліда.
Ужо амаль 30 гадоў я ў Маскве. А маці кліча дамоў: "Вяртайся..." Некапі я вярнуся, мама!
Падрыхтавала Кацярына СЕРАФІНОВІЧ ("Лідская газета").