Папярэдняя старонка: 2011

№ 33 (1028) 


Дадана: 19-03-2020,
Крыніца: pawet.net.



"НАША СЛОВА" №33 (1028) 17 жніўня 2011 г.


150 гадоў з дня нараджэння Ігната Буйніцкага

БУЙНІЦКІ Ігнат Цярэнцьевіч (22.8.1861, б. фальварак Палівачы, Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл. - 22.9.1917), бел. акцёр, рэжысёр, тэатр. дзеяч. Стваральнік бел. нац. прафесійнага тэатра. Скончыў Рыжскую землямерную вучэльню, вучыўся ў прыватнай драм. студыі ў Вільні. Працаваў каморнікам на Беларусі. Добра ведаў жыццё народа, глыбока адчуваў і разумеў народную творчасць. Вывучаў песні і танцы, збіраў узоры нар. адзення, арнаменту, размалёўкі. З 1905 сістэматычна наладжваў вечарынкі ў Палівачах і Празароках. У 1907 арганізаваў у Палівачах аматарскі т-р, удзельнікі якога выступалі перад мясц. жыхарамі. У 1910 т-р стаў прафесійным і атрымаў назву Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага. З ім многа еэдзіў па Беларусі і за яе межы. Выступаў у Вільні, Пецярбурзе і Варшаве. Кіраваў т-рам, падтрымліваў яго экана-мічна за хошт даходаў са свайго маёнтка, ставіў п'есы, іграў у іх - Аляксей («У зімовы вечар» паводле Э. Ажэшкі), Ігнась («Модны шляхцюк» К. Каганца), Антон, Мірановіч («Пашыліся ў дурні», «Па рэвізіі» М. Крапіўніцкага), чытаў прозу і вершы, спяваў сола і ў хоры, па-майстэрску танцаваў. Першы на Беларусі звярнуў увагу на прыгажосць і эстэт. магчымасці бел. нар. танца, узняўшы яго да ўзроўню высокага мастацгва. Яго дзейнасць падтрымалі прагрэс. дзе-ячы бел. культуры - Я. Купала, Ядвігін Ш., Цётка, Ц. Гартны, З. Бядуля, Ч. і Л. Родзевічы і інш. З-за ўціску царскіх улад, іх негатыўных адносін да адраджэння бел. культуры, матэрыяльных цяжкасцей у 1913 т-р спыніў дзейнасць. У траўні 1914 Б. зрабіў спробу стварыць новы т-р, але перашкодзіла 1-я Сусв. вайна. У 1917 адзін з ініцыятараў стварэння Першага таварыства беларускай драмы і камедыі. У апошнія месяцы жыцця на вайск. службе ў рус. арміі ў раёне Маладзечна, дзе і памёр. У 1975 перапахаваны на цэнтр. плошчы в. Празарокі Глыбоцкага р-на, на магіле - помнік (скульпт. І. Міско, арх. М. Бурдзін). У Празароцкай сярэдняй школе ёсць музей І. Буйніцкага


Смак беларускай мовы

Новая сацыяльная рэклама папулярызуе беларус-кую мову з дапамогай ягадаў.

Першы білборд з вялікай выявай кавуна з серыі «Смак беларускай мовы» з'явіўся на вуліцы Багдановіча. Фотаздымак ягады на белым фоне суправаджаецца подпісам «кавун» і перакладам на рускую мову.

Пры дапамозе гэтай рэкламы мяркуецца папуляры-заваць беларускую мову, а таксама паказаць яе хараство і чароўнасць.

Кіраўніцтва прадпры-емства «Белзнешрэклама», якое і стварыла рэкламу (ад ідэі да размяшчэння на вуліцы) тлумачыць свой выбар так:

- Беларуская мова мае непараўнальнае зача-раванне, сакавітае гучанне, спецыфічны каларыт, гэта сапраўды унікальная мова, самая мілагучная пасля італьянскай і самая старажытная сярод славянскіх моў.

Акрамя "кавуна" на менскіх вуліцах хутка з'явяцца тлумачэнні, што такое: «ажыны», «шыпшына», «агрэст», «журавіны» і «суніцы».

Маркетолаг «Белзнешрэкламы» Вольга Ціхановіч рас-павяла, як з'явілася ідэя «сакавітай рэкламы»:

- Гэта вынік працы "ка-лектыўнага розуму". Мы вы-рашалі, на якую тэму стварыць сацыяльную рэкламу, і выра-шылі, што лепш за ўсё будзе папулярызаваць беларускую мову. А ягады - вельмі смачная тэма, беларуская мова, яна ж сама па сабе вельмі сакавітая. Мы гэты праект распачалі разам з Акадэміяй навук.

Пакуль «Белзнешрэклама» абмяжуецца «садаві-ной». Неўзабаве ў горадзе з'явіцца яшчэ некалькі свет-лавых білбордаў з шасцю рознымі ягадамі.

Наш кар.


120 гадоў з дня нараджэння Макара Краўцова

КРАЎЦОЎ Макар (сапр. Касцевіч Макар Мацвеевіч; 18.8.1891, в. Баброўня Гарадзенскага р-на - 1939), дзеяч бел. нац.-вызв. руху, паэт, публіцыст, перакладчык. Скончыўшы Свіслацкую настаўніцкую семінарыю (1910), працаваў настаўнікам на Гарадзеншчыне. З 1915 у арміі. Ад салдацкага к-та 44-га армейскага корпуса Паўд.-Зах. фронту абраны дэлегатам на Усебеларускі з'езд 1917. У 1917-19 у Менску. З 1918 чл. Бел. партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. У 1919 па заданні Мін-ва бел. спраў у Літоўскім урадзе стварыў бел. органы ўлады ў Сакольскім пав. Гродзенскай губ. Са снеж. 1919 уваходзіў у склад Беларускай вайсковай камісіі. Аўтар верша «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», які стаў гімнам Беларускай Народнай Рэспублікі. Удзельнік Слуцкрга паўстання 1920, Першай Усебеларускай палітычнап канферэнцыі ў Празе (вер. 1921). З 1921 настаўнічаў у Вільні, займаўся літ. грамадскай дзейнасцю, удзельнічаў у рабоце Беларус-кага навуковага таварыства. У 1926 быў арыштаваны польск. ўладамі. Пасля ўз'яднання Зах. Беларусі з БССР з кастр. 1939 працаваў у рэдакцыі газ. «Ві-ленская праўда». У канцы 1939 арыштаваны. Далейшы лёс невядомы. Літ. дзейнасць пачаў у 1918. Выступаў пад псеўд. Дзын-Дзылін, Звончык, Ма-кар, Язэп Светазар, Picolo, Smreczynski; крыпт. З-ык, К.М., Кр. М., М.К. Друкаваў-ся ў газ. «Вольная Беларусь», «Звон», «Беларусь», «Беларуская крыніца», «Родны край», час. «Рунь», «Малан-ка», «Беларуская культура», «Шлях моладзі» і інш. Аўтар літаратуразнаўчых артыкулаў пра творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, У. Жы-лкі, К. Буйло, Цёткі і інш., успа-мінаў пра сучасніхаў, дзеячаў нац.-вызв. руху І. Луцкевіча, А. Астрамовіча, П. Крачэўскага, А. Гаруна, а таксама пра Усебел. з'езд 1917. Пераклаў на бел. мову многія творы М. Гогаля, М. Горкага, М. Зошчанкі, А. Купрына, М. Лер-мантава, А. Міцкевіча, Л. Талстога, Г. Сянкевіча, Т. Шаўчэнкі і інш. Рукапісы К. часткова зберагаюцца ў Цэнтр. б-цы АН Літвы, Цэнтр. навук. б-цы Нац. АН Беларусі.


АЛЯКСАНДРУ НАДСАНУ - 85

НАДСОН (у сучасным беларускім маўленні Надсан) Аляксандр (сапр. Бучко) - рэлігійны дзеяч бел. эміграцыі. Нарадзіўся 8.8.1926 г. у мястэчку Гародзей (цяпер Гарадзея) на Нясвіжчыне ў сям'і настаўнікаў і сам скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. У Вял. Айч. вайну ўваходзіў у Саюз беларускай моладзі. З 1944 у Германіі, Францыі, служыў у арміі ген. У. Андэрса ў Італіі. Пасля дэмабілізацыі ў 1946 - у Вялікабрытаніі. Скончыў Лонданскі ун-т (1953). Курс тэалагічнага навучання прайшоў у Грэчас-кім каледжы і Грыгарыянскім ун-це ў Рыме. З 1958 святар. 3 канца 1950-х г. жыве ў Лондане, працуе ў Бел. каталіцкай місіі ў Англіі. Адзін з заснавальнікаў Згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі (з 1946 яго сакратар, у 1951-52 старшыня), Англа-бел. т-ва (1954), адначасова з 1951 старшыня Бел. акад. каталіцкага аб'яднання «Рунь». З 1962 нам. дырэктара, з 1964 дырэктар Бел. школы імя св. Кірылы Тураўскага, з 1971 кіраўнік Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны ў Лондане, з 1982 рэктар Бел. каталіцкіх місій у Англіі і Фран-цыі. З 1986 апостальскі візітатар для беларусаў грэка-католікаў замежжа, кансультатар кангрэгацыі ўсх. цэркваў пры Ватыкане. З 1989 старшыня Бел. к-та дапамогі ахвярам радыяцыі ў Вялікабрытаніі. Аўтар артыкулаў пра бел. духоўную і свецкую л-ру 16-17 ст., тэалагічнай працы «Наша вера: Кароткі катэхізм хрысціянскай навукі. Для беларусаў-каталікоў» (выд. на бел. мове ў 1988 у Італіі, у 1990 у Іспаніі). У 1994 Ватыкан афіцыйна зацвердзіў перакладзеныя Н. на бел. мову тэксты для правядзення літур-гіі для беларусаў-уніятаў.

Актыўны сябар Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны.


"Мой выток - у нетрах Беларусі"

Да 65-годдзя беларускага пісьменніка Віктара Гардзея

На Беларусі ўсталявалася добрая традыцыя штогод адзначаць День беларускага пісьменства. Сёлета, ужо ў 18-ы раз, гэтае свята будзе адзначацца ў г. Ганцавічы, і гэта не выпадкова. Ганцаўшчына, ма-ляўнічы куточак Беларускага Палесся, з даўніх часоў славіцца майстрамі беларускага мас-тацкага слова. На гэтай дабра-датнай зямлі стваралі свае цудоўныя казкі мясцовыя казач-нікі Дудар, Кулеш і іншыя. Паданні, легенды, казкі, прымхі Ганцаўшчыны ляглі ў аснову напісання твораў вядомага беларускага этнографа, фалькларыста Аляксандра Серж-путоўскага. У вёсцы Люсіна беларускі класік Якуб Колас пачынаў свой творчы шлях: тут ён напісаў першую кнігу вядомай трылогіі "На роста-нях". Ганцавіцкая зямля ўзгадавала і такіх цудоўных майстроў роднага слова, як Міхась Рудкоўскі, Уладзімір Марук, Алесь Каско, Іван Кірэйчык і іншых, выпесціла і цяпер гадуе цэлае маладое пакаленне тонкіх знаўцаў паэтычнага слова. Сапраўды, ганцавіцкі край можна без памылкі назваць Беларускім Парнасам. У сузор'і таленавітых паэтаў і празаікаў Ганцаўшчыны яркай зоркай вылучаецца паэт, празаік, перакладчык Віктар Канстанцінавіч Гардзей, аўтар многіх зборнікаў вершаў, раманаў, апавяданняў. Нядаўна мне па-шанцавала сустрэцца з Віктарам Гардзеем у рэдакцыі "ЛіМ'а" , дзе ён працуе, і пісьменнік паведаміў мне некаторыя старонкі сваёй біяграфіі, расказаў аб сваёй творчасці. На ўспамін я зрабіў вось гэты ягоны фатаздымак.

Нарадзіўся Віктар Гардзей 19-га жніўня 1946-га года ў вёсцы Малыя Круговічы, што на Ганцаўшчыне, у про-стай працавітай сялянскай сям'і. Жыццё яго, як і ў большасці дзяцей цяжкага паслява-еннага часу, было няпростым: дзяцінства было галодным, а ў дапаўненне да ўсяго Віктар Гардзей рана страціў маці. Але аднавяскоўцы і родныя не далі хлапчука ў крыўду. Прытулак ён атрымаў у свайго дзеда Сцяпана, а выхаваннем займа-лася ягоная цётка Альжбэта ды настаўнікі Круговіцкай сель-скай школы. Цяга да літаратур-най творчасці ў малога Віктара праявілася рана, са школьных гадоў. Свой першы твор, апа-вяданне "Памылка", Віктар Гардзей напісаў у 1963-м годзе. З цягам часу яго творчыя задаткі ўсё часцей выяўляліся ў паэзіі. На працягу перыяду 70-90-х гадоў Віктар Гардзей выдаў шмат зборнікаў паэзіі, такіх як "Незабудкі азёр", "Касавіца", "Засевак Радзімы" ды іншых. Працаваў пісьменнік спачатку ў Ляхавіцкай раённай газеце, а потым - у сваёй роднай, Ганцавіцкай "раёнцы". Тут на развіццё яго здольнасцяў як пісьменніка, вялікі ўплыў аказаў яго літаратурны настаўнік пісьменнік, журна-ліст Васіль Праскураў, які ў той час быў галоўным рэда-ктарам гэтай газеты. Назапасіўшы досведу ў "раён-ках", Віктар Гардзей паступае на факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта, пасля заканчэння якога пераязджае ў Менск. У сталіцы ён працаваў у часопісах "Родная прырода", "Вожык", "Маладосць", у вы-давецтве "Мастацкая літара-тура". У 1979-м годзе Віктар Гардзей быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў СССР.

У мяне на стале ля-жыць нядаўна выдадзены паэ-тычны зборнік Віктара Гар-дзея "Трыадзінства". Чытаю яго вершы і не магу адарвацца ад чытання, настолькі ўражвае мяне яго лірыка. З такой жа смагай я "паглынаю" і вершы выдатнай паэткі Ларысы Ге-ніюш. Многія творы паэта напісаны на рэгіянальным ма-тэрыяле Берасцейшчыны і яго роднай Ганцаўшчыны. У сваіх вершах Віктар Гардзей выказ-вае сваю замілаванасць краяві-дамі роднай зямлі, аб чым сведчаць нават назвы іх: "Зялё-ны гай, і цень вярбы самотнай", "Кветкі роднай зямлі", "Пуш-ча". Лірычнаму герою вершаў паэта прыемна слухаць перапё-лачку ў "зялёнага жыта раз-лівах", прылёт буслоў нясе зем-лякам шчаслівыя імгненні. Многія вершы Віктара Гардзея прасякнуты непакоем за экалагічны стан роднага Палес-ся ("Прадчуванне пустыні", "Родная зямелька журыцца ў бядзе…"). На душы ў паэта го-рыч ад спасцігнуўшай нашу краіну бяды - радыяцыйнага забруджвання. "Чорны Ро-джар да свайго крушэння,\\На агні Чарнобыля плыве" - піша паэт. Віктар Гардзей занепа-коены таксама станам роднай беларускай мовы, якая пасту-пова знікае. У сваім цудоўным вершы "Матчына слова" ён падае беларускую мову ў выглядзе бездапаможнай пту-шкі кнігаўкі, а руская мова ў яго вершы - драпежны двух-галовы арол. Вось радкі з гэ-тага верша: "Без крывінкі мат-чынае слова:\\Кнігаўку чужы дзярэ арол".

Не забывае Віктар Гар-дзей і пра маленькіх чытачоў: "Брудным быць не хоча ко-цік:\\Мые спінку і жывоцік", - піша ён ў сваім дзіцячым вер-шы "Коцік". Вядомы ён і як аўтар казак для дзяцей. Новы-мі фарбамі талент пісьменніка заззяў пасля з'яўлення ў друку такіх празаічных твораў як трылогія "Аселіца ў басейне Чорнага мора", раман "Бедна басота", зборнікі прозы "Ка-рані вечнага дрэва", "Уратуй ад нячыстага". Пісьменнік вядомы і як выдатны пера-кладчык.

Неабходна падкрэс-ліць, што героямі яго твораў з'яўляюцца простыя людзі Ганцаўшчыны, роднай вёскі пісьменніка Малыя Круго-вічы. Сваю любоў да роднага краю, да шматпакутнай маці-радзімы Беларусі пісьменнік выказвае ў многіх сваіх вершах. У адным з вершаў ён піша: "Мой выток - на сонечных палях.\\Мой выток - у нетрах Беларусі". Любяць і шануюць землякі Віктара Гардзея, аб чым сведчыць наступны факт: неяк жыхары вёскі Малыя Круговічы на патаемным схо-дзе вырашылі пераіменаваць вясковую вуліцу імя Суворава ў вуліцу імя Віктара Гардзея. Яны сабралі шмат подпісаў, і, хаця з вялікімі цяжкасцямі, але дамагліся свайго. Гэта на Бе-ларусі рэдкі выпадак, калі пры жыцці пісьменніка яго імя но-сіць вуліца. Ці ж гэта ні яск-равая адзнака прызнання насе-льніцтва таленту творчасці пісьменніка? Паэт, празаік, пе-ракладчык Віктар Гардзей не аблашчаны сённяшнімі ўла-дамі, ён не мае ні ганаровых званняў, ні высокіх узнагарод, але ён сапраўдны Народны пісьменнік!

19-га жніўня Віктару Канстанцінавічу спаўняецца 65 год з дня нараджэння. Ад імя яго землякоў, ад шматлікіх прыхільнікаў яго таленту, ад родных і сяброў пісьменніка хочацца ад усяго сэрца пажа-даць яму моцнага здароўя! Трэба спадзявацца, што пава-жаны Віктар Канстанцінавіч парадуе ўсіх нас яшчэ не адной кнігай шчырых, высокамас-тацкіх вершаў і прозы, таму што

"Не пагасне язычніцкі Зніч-Яркі бляск асвятляе загоны.

На пагорках маіх Кругавіч

Дабравестам

царкоўныя звоны".

Лявон Целеш , г. Дзяржынск. Фотаздымак аўтара артыкула.


Яны набліжалі нашу незалежнасць!

У межах кампаніі "Будзьма" ТБМ праводзіць сустрэчы з дэпутатамі Вярхоўнага Савета Беларусі 12 склікання, прысвечаныя дваццатым угодкам абвяшчэння незалежнасці Беларусі.

22 жніўня 2011 г. - сустрэча з Лявонам Баршчэўскім,

24 жніўня 2011 г. - сустрэча з Валянцінам Голубевым,

25 жніўня 2011 г. - сустрэча з Алегам Трусавым.

Месца правядзення - Сядзіба ТБМ, вул. Румянцава, 13, час: 18.00 - 20.00.

Запрашаем!


Ад кнігі - да кампутара, ад кампутара - да кнігі

На пачатку трэцяга тысячагоддзя кніга не павінна страціць сваю значнасць і актуальнасць, нягледзячы на павелічэнне колькасці электронных носьбітаў інфармацыі. Яна павінна спалучацца з інфармацыйнымі тэхналогіямі новага пакалення, якія існуюць у сучасных бібліятэках.

Менавіта таму і ўзнікае праблема пошукаў новых сродкаў, формаў і мета-даў бібліятэчнай дзейнасці, мяняецца змест, тэхналогіі работы, якія дазваляюць прыцягваць да чытання як мага больш патэнцыяльных карыстальнікаў біблі-ятэкі.

А прыцягненне дзяцей і пад-леткаў да чытання, вяртанне ім радасці спаткання з кнігай з'яўляюцца галоўнай задачай для кожнай бібліятэкі.

Бібліятэкары робяць усё магчымае для таго, каб дзеці затрымаліся ў сценах бібліятэкі, каб сталі сапраўднымі чытачамі і выраслі культурнымі і адукаванымі асобамі.

Надзею на тое, што "немагчымае - магчыма", дае паспяховая рэалізацыя праекта "Медыйная падтрымка чытання дзяцей і моладзі", дзе нашы чытачы спалучаюць работу з кнігай і кампутарам. Гэты праект быў распра-цаваны аддзелам бібліятэчнага марке-тыгу Лідскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы у 2010 годзе. Яго мэта - стымуляванне чытацкай ак-тыўнасці, стварэнне пазітыўнага іміджу чалавека, які чытае, павышэнне статусу кнігі, чытання і бібліятэкі сярод дзяцей і моладзі.

Увасабленнем праекта стала ства-рэнне медыятэкі з яе ідэяй комплекснага аб'яднання розных носьбітаў інфармацыі, што дае магчымасць карыстальніку пера-йсці ад кампутара і мультымедыі да кнігі.

Менавіта гэту задачу: з дапамогай электронных сродкаў прыцягнуць дзяцей да чытання, зрабіць працэс атры-мання ведаў цікавым - і ставіў перад сабой наш аддзел.

Вынікам нашай працы стаў выпуск мультымедыйных прэзентацый, літаратурных віктарын, сюжэтных ролікаў рознай тэматыкі на электронных носьбітах у серыі "Бібліятэчны крэатыў". Напрыклад, літаратурныя віктарыны «Сказки Пушкина», «Уладзімір Караткевіч: праз гісторыю ў сучаснасць", "Сустрэча з Міхасём Лыньковым"; віртуа-льнае падарожжа "Лідскі замак - жамчужына Сярэднявечча"; краязнаўчыя віктарыны "Лідскі замак - вялікая славутасць Лідскай зямлі" і "Пазнай свой край"; прэсмазаіка "Не секрет для всех вокруг, что журнал наш лучший друг"; экалагічны турнір "Рознакаляровая планета".

У тэматычны зборнік "Розныя дарогі ў бездань", прысвечаны папу-лярызацыі здаровага ладу жыцця, увай-шлі інфармацыйная гадзіна "У будучыню без СНІДу"; урокі "СНІД не выбірае - выбіраеце Вы", "Курыць ці не курыць", "Наркаманія - бяда агульная" і інш.

Экалагічнаму выхаванню і распаўсюдж-ванню экалагічных ведаў прысвечаны зборнік "Каб жыццё прадаўжалася і заўтра". Тут прад-стаўлены электронныя матэрыялы: урок-напа-мін «Чарнобыль - званы трывогі нашай»; гадзіна смутку "Горад, якога няма..."; экалагічны ме-дыя-турнір "Рознакаляровая зямля Беларусі"; прэзентацыйныя закладкі: «Белавежская пушча», «Жадаю табе, Зямля...», «Прыроды дзіўны калаўрот».

Пры гэтым хочацца адзначыць той факт, што адказы на пытанні шматлікіх віктарын і турніраў можна знайсці толькі ў кнігах.

Наш праект быў прадстаўлены на ІІ Форуме бібліятэкараў Беларусі "Гуманітарна-асветніцкая дзейнасць бібліятэк у кантэксце агульначалавечых каштоўнасцей і беларуская дзяржаўнасць" і заяўлены на ўдзел у Рэспу-бліканскім конкурсе «Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры» у намінацыі "Навацыі ў бібліятэчнай справе". Па выніках конкурсу ён атрымаў ІІІ месца.

Акадэмік Дз. Ліхачоў сказаў: «На зямлі ёсць тры галоўныя каштоўнасці: хлеб, каб народ быў здаровы і моцны, жанчына, каб не абрыва-лася ніць жыцця, і кніга, каб не перарвалася повязь часоў".

Бібліятэкары добра разумеюць, што жыццё кнігі можа працягвацца доўга, а можа быць кароткім. І яго наогул можа не быць, калі не сустрэнуцца два жаданні: чытача - прачытаць кнігу, а бібліятэкара - прапанаваць яе чытачу.

Таму мы будзем і далей выкарыстоўваць у сваёй рабоце самыя сучасныя дасягненні навукі і тэхналогіі для папулярызацыі кнігі і чытання.

Святлана Крывец, загадчык аддзеда бібліятэчнага маркетынгу Лідскай ЦРБ імя Янкі Купалы .


Гэтыя гарачыя жнівеньскія дні 1991 года

Так сталася, што ў палітыку я прыйшоў 19 каст-рычніка 1988 года. У той цёплы сонечны восеньскі дзень я ішоў на вакзал, каб купіць білет і ехаць у чарговую камандзі-роўку. Па дарозе, каля Чыр-вонага касцёла сустрэў свайго земляка і старэйшага сябра Міхася Ткачова. Ен прапана-ваў мне адкласці пакупку бі-лета і зайсці разам з ім у будынак касцёла, дзе тады знахо-дзіліся Дом кіно і кіраўніцтва Саюза кінематаграфістаў БССР.

Мы трапілі ў вялікую залу, дзе ўжо было шмат зна-ёмых і незнаёмых мне людзей. Сярод іх Зянон Пазняк, Міхась Дубянецкі і Васіль Быкаў. Спачатку быў створаны Мар-тыралог Беларусі на чале з З. Пазняком, а потым абраны аргкамітэт па стварэнні БНФ у складзе 35 чалавек, куды разам з Міхасём Ткачовым абралі і мяне, беларускага археолага, кандыдата гістарычных навук, які ўжо пачаў працаваць над доктарскай дысертацыяй.

З таго дня маё жыццё рэзка змянілася і падзеі пачалі вельмі хутка развівацца. У пачатку 1990 года ТБМ вылу-чыла маю кандыдатуру ў Вяр-хоўны Савет БССР, а БНФ яе падтрымаў і дапамог правесці вельмі няпростую выбарчую кампанію. Вясной 1990 года я стаў народным дэпутатам БССР, уступіў у Дэмакра-тычны клуб, а потым у фра-кцыю апазіцыі на платформе БНФ на чале з З. Пазняком.

Неўзабаве сябры апазі-цыі абралі мяне намеснікам Пазняка, а Вярхоўны Савет - намеснікам старшыні камісіі ВС БССР па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спад-чыны, кіраўніком якой стаў народны паэт Ніл Гілевіч. У гэты час у СССР працягвалася гарбачоўская перабудова, якую вельмі не любіла пар-тыйнае кіраўніцтва БССР. Калі я сустракаўся са сваімі вы-баршчыкамі, яны ўвесь час пыталіся, калі збудзецца тое, што я абяцаў ім у 1990 годзе зрабіць за пяць год працы ў ВС БССР.

Зараз я друкую гэтую перадвыбарную платформу, распрацаваную ў адпаведнасці з праграмай БНФ, каб нека-торыя рускамоўныя журна-лісты-"дэмакраты" не казалі нам, што незалежнасць звалі-лася ў 1991 годзе беларусам з неба, як камень на галаву. Ці маглі тады падумаць мае вы-баршчыкі (мікрараён Зялёны Луг, г. Менск), якія аддалі за мяне 50,1% галасоў і падтры-малі маю пяцігадовую прагра-му, што яна будзе рэалізавана ўжо ў наступным 1991 годзе?

Першай ластаўкай бу-дучай беларускай незалежнас-ці стала Дэкларацыя аб суве-рэнітэце Беларусі, што была прынята намаганнямі апазіцыі БНФ, але без яе ўдзелу напры-канцы галасавання, 27 ліпеня 1990 г., і адразу гэты дзень стаў святочным па прапанове дэ-путата Анатоля Вярцінскага.

Другі этап - гэта сака-віцкі 1991 года гарбачоўскі рэферэндум за захаванне СССР. Нягледзячы на адпа-ведную прапаганду, з сямі мільёнаў выбаршчыкаў - каля мільёна жыхароў Беларусі прагаласавалі за выхад з СССР, а гэта насельніцтва амаль усёй Эстоніі. Вядома, у першую чаргу гэта былі жыхары Мен-ска і іншых буйных гарадоў Беларусі, дзе і былі абраныя дэпутаты - сябры БНФ. Адчу-ваючы за спіною мільённую падтрымку выбаршчыкаў мо-жна было і надалей упарта змагацца за незалежнасць на-шай краіны.

Наша змаганне ішло ў рэчышчы нацыянальнага адра-джэння ўсіх паняволеных на-родаў СССР, у тым ліку і рускага. Перамога Ельцына на першых прэзідэнцкіх выбарах Расіі вельмі нам дапамагла. Побач былі прыбалтыйскія рэспублікі, дзе ў 1990 г. да ўлады прыйшлі прадстаўнікі мясцовых дэмакратычных сі-лаў. 11 сакавіка 1990 г. абвяс-ціла сваю поўную незалеж-насць Літва. Дзякуючы "Саю-дзісу" ў Вільні прайшоў пер-шы з'езд БНФ. У эстонскім ча-сопісе "Радуга" друкаваўся Зянон Пазняк. У маскоўскіх выданнях гучалі словы пад-трымкі Васіля Быкава і Алеся Адамовіча - народных дэпу-татаў СССР. Усё гэта спрыяла таму, што ў суполкі БНФ усту-палі тысячы грамадзянаў Бела-русі розных нацыянальнасцяў, як беспартыйных, так і каму-ністаў. У гэты час была адме-нена юрыдычная манаполія КПСС. У другой палове 1990 - пачатку 1991 пачалі стварац-ца нацыянальныя беларускія партыі.

У сакавіку 1991 г. была зарэгістравана БСДГ на чале з Міхасём Ткачовым, які адна-часова быў намеснікам Пазняка ў БНФ. Мяне на ўстаноўчым з'ездзе БСДГ абралі першым намеснікам Ткачова, а на пер-шым з'ездзе БНФ - сябрам Сойму гэтай паважанай аргані-зацыі. У студзені 1991 савецкія танкі і дэсантнікі паспрабавалі задушыць незалежную Літву, але літоўцы згуртаваліся і адстаялі будынак свайго пар-ламента. У пачатку лета невя-домыя на мяжы Беларусі і Літвы забілі некалькі літоўскіх мытнікаў. У Віленскім краі спрабавалі стварыць аўтаном-ную польскую рэспубліку, а на Беларусі, у Пінску невядома адкуль з'явіліся "яцвягі", па-чалі выпускаць сваю газету і патрабаваць "яцвяжскую" аўтаномію.

Было зразумела, што сілы савецкай рэакцыі збіра-юцца ўзяць рэванш. Пасля са-кавіцкага рэферэндуму ўзмац-ніўся рух за "обновленный Союз". Пачаліся гарачыя дэба-ты ў саюзнай і рэспубліканскай прэсе. Актыўным прыхіль-нікам "обновленного Союза" быў Станіслаў Шушкевіч і іншыя ліберальныя дэмакраты. Яны лічылі, што Беларусь не можа самастойна існаваць, бо не мае карысных выкапняў. Некаторыя нават сцвярджалі, што ў нас няма вытворчасці трамваяў, аўтобусаў і тралей-бусаў, і таму ўвесь гарадскі транспарт спыніцца, і без "Са-юзу" нам ніяк. Дарэчы, зараз беларускія тралейбусы ез-дзяць па вуліцах не толькі гара-доў Расіі і Ўкраіны, а нават трапілі ў Калумбію і Арген-ціну.

У студзені 1990 года, пасля доўгіх дэбатаў ВС 11 склікання, у якім не было апазіцыі БНФ прыняў вельмі памяркоўны "Закон аб мовах" у БССР, у якім абвясціў бела-рускую мову адзінай дзяр-жаўнай мовай на тэрыторыі рэспублікі, а рускую мову - мовай міжнацыянальных зносін і ўсіх савецкіх наднацыяналь-ных структур. Гэта дазволіла дэпутатам БНФ рабіць усе свае праекты па-беларуску і патра-баваць ад іншых выканання дзяржаўнага закона. Беларус-кая мова зноў загучала ў сценах ВС, на ёй пачалі рыхтавацца праекты законаў, яна пачала вяртацца ў школы, дзяржаўныя ўстановы і ВНУ. Усё гэта спры-яла нацыянальнаму адраджэн-ню, імкненню да сапраўднай незалежнасці краіны.

Аднак у жніўні 1991 г., калі значная частка людзей, у тым ліку і Гарбачоў, прэзідэнт СССР, былі ў адпачынку, са-вецкія рэваншысты вырашылі захапіць уладу і павярнуць кола гісторыі назад. Дэпутаты ВС БССР таксама былі на канікулах, шмат хто выехаў з Менска на радзіму, альбо адпачываць за межы Беларусі. Я ў гэты час вярнуўся з архе-алагічных раскопак у Мірскім замку і быў дома, у Менску. Як раз напярэдадні путчу 18 жніўня мы рабілі з жонкай невялікі рамонт у сваёй ква-тэры і да ночы клеілі новыя шпалеры на сцены.

Прачнуўся я ў 6 гадзін раніцы ад тэлефоннага званка. Мне паведамілі, што ў Маскве дзяржаўны пераварот і трэба нешта тэрмінова рабіць. Уклю-чыў тэлевізар, а там на ўсіх каналах - танец "маленькіх лебедзяў". Значыць, сказанае праўда, і сітуацыя вельмі ня-пэўная. Вырашыў паехаць у Вярхоўны савет. Раніцай у на-шым дэпутацкім пакоі, на трэ-цім паверсе Дома Ураду, дзе збіралася апазіцыя, ужо было некалькі маіх сяброў. Сярод іх Голубеў, Садоўскі, Баршчэў-скі, Гермянчук, Заблоцкі, На-вумчык, Дзейка і іншыя. Паз-няка не было, ён з'явіўся толькі пасля абеду.

Мы ўзяліся за справу. Падрыхтавалі і аддалі ў друк адпаведную заяву апазіцыі, Навумчык і некалькі дэпутатаў пайшлі да Старшыні ВС Дзе-мянцея і высветлілі, што ён на баку путчыстаў. Я пайшоў да яго намесніка Станіслава Шу-шкевіча, які пры мне пазваніў свайму знаёмаму, таксама фі-зіку, Акаеву ў Кіргізію. Той сказаў, што ў сталіцы Кіргізіі ўсё спакойна, і сітуацыя раз-гортваецца толькі ў Маскве, дзе на вуліцах танкі і БМП.

У гэты час нашы хло-пцы праз факс звязаліся са штабам Ельцына і пачалі ат-рымліваць інфармацыю з Ма-сквы. Вечарам 19 жніўня на плошчы перад Домам Ураду сабралася крыху людзей, было некалькі нацыянальных сцягоў.

Мы азнаёмілі іх з ін-фармацыяй, якая прыйшла з Масквы, нават, зрабілі і рас-паўсюдзілі пэўную колькасць самаробных улётак.

20 жніўня пачалі збі-раць подпісы народных дэпута-таў з патрабаваннем склікаць нечарговую сесію. Сярод пад-пісантаў быў і Аляксандр Лу-кашэнка, які прыехаў у Менск са Шклова. У гэты дзень адбылося паседжанне кіраў-ніцтва Грамады, дзе асудзілі маскоўскі путч і вырашылі выдаць нумар партыйнай га-зеты, прысвечанай гэтай падзеі. Праз дзень яна з'явілася і была распаўсюджана сярод насель-ніцтва. Вечарам 20 жніўня колькасць людзей і сцягоў на плошчы значна павялічылася. 21 жніўня путч быў лікві-даваны, колькасць людзей на плошчы дасягнула некалькі тысяч, і было прынята рашэнне аб скліканні нечарговай сесіі ВС БССР, якая пачалася 24 жніўня. Апазіцыя БНФ пра-цавала дзень і ноч і падрых-тавала на сесію блок праектаў дэмакратычных законаў, якія баранілі суверэнітэт Беларусі. Нечарговая сесія пачалася раніцай 24 жніўня. На плошчы стаялі тысячы людзей, якія ўвесь час нас падтрымлівалі, мелі ў руках адпаведныя пла-каты і нацыянальную сімво-ліку.

Старшыня ВС БССР Дземянцей, які прыхільна ставіўся да маскоўскіх змоў-шчыкаў, мусіў пайсці ў ад-стаўку, на яго месца абраны быў Шушкевіч, які пачаў весці сесіі на добрай беларускай мове. На сесіі была прыпынена дзейнасць КПБ і камсамолу. Таксама дэпутаты ад апазіцыі не дазволілі выступіць лідару беларускіх камуністаў А. Ма-лафееву.

Людзі з плошчы пера-давалі дэпутатам бел-чырвона-белыя сцягі, прасілі паставіць іх у цэнтры дэпутацкай залы. Дэпутат В. Голубеў гэта і зра-біў. Побач са сцягам БССР з'явіўся сцяг будучай неза-лежнай Беларусі.

Нягледзячы на тое, што нашы праекты дэпутацкая большасць тады адхіліла, у 20.08 Дэкларацыя аб Суве-рэнітэце набыла сілу Кансты-туцыйнага закона і была пры-нята 2\3 галасоў прысутных дэпутатаў. СССР імкліва пе-ратвараўся з федэрацыі ў канфедэрацыю, што і было ў пачатку верасня зацверджана ВС СССР. Нашыя законы набылі перавагу над саюзнымі. Вечарам 25 жніўня нас на плошчы віталі тысячы людзей, на вачах некаторых былі слёзы радасці. У той вечар мне да-вялося падняць чарку каньяку з дэпутатам Кавалёнкам, адным з першых беларускіх касманаўтаў, за нашу незалеж-насць. Да белавежскіх пагад-ненняў засталося некалькі месяцаў.

Алег Трусаў, дэпутат ВС Беларусі 12 склікання.


ПЕРАДВЫБАРЧАЯ ПЛАТФОРМА А. ТРУСАВА

Лёс нашага грамадства ў гэты пераломны для краіны перыяд павінен вырашацца самім народам. Толькі ад яго выбару залежыць будучыпя Беларусі. У сувязі з гэтым прапаную наступнае:

1. Поўная незалежнасць заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады. Саветы - адзі-ныя гаспадары на сваёй тэрыторыі і падпарадкоўваюцца толькі вышэйстаячым Саветам.

2. Перагляд у 1990 годзе існуючай Канстытуцыі БССР. Найбольш спрэчныя пытанні па яе перапрацоўцы вынесці на ўсенародны рэферэндум, папярэдне прыняўшы адпаведны закон.

3. Поўная гаспадарчая і эканамічная самастойнасць Беларусі і рэальны суверэнітэт рэспублікі пры вяршэнстве законаў БССР на яе тэрыторыі над саюзнымі і іх адпаведнасць міжнародным пактам, падпісаным рэспублікай. Паступовы ўвод на тэрыторыі БССР канвертуемай валюты на працягу 3-5 гадоў.

4. Скасаванне любой наменклатуры і яе сацыяльна-эканамічных прывілеяў. Правя-дзенне ў 1990 годзе ўсеагульнай атэстацыі незалежнымі грамадскімі камісіямі, прызначанымі Вярхоўным Саветам БССР, кіруючых кадраў на раённым, абласным і рэспубліканскім узроўнях, праверка на кампетэнтнасць, перш-нашерш у галіне эканомікі, экалогіі, культуры Беларусі. Скарачэнне на 50 працэнтаў штатных адзінак вызваленых работнікаў ва ўсіх грамадскіх арганізацыях рэспублікі. Вызваленыя грашовыя сродкі перадаць на павышэнне пенсій і стыпендый, на развіццё навукі, адукацыі, культуры.

5. Накіраваць у 1990-1995 гадах 5-7 працэнтаў бюджэту рэспублікі на развіццё медыцыны, фізкультуры і спорту, доследаў у галіне экалогіі.

6. Неадкладна прыняць Закон аб уласнасці і заканадаўча ўраўняць у правах яе розныя формы.

7. Патрабаваць ад саюзных міністэрстваў, вінных у Чарнобыльскай катастрофе, і ўрада СССР поўнае кампенсацыі ўсіх выдаткаў па яе ліквідацыі, ураду рэспублікі тэрмінова звярнуцца ў ААН з просьбаю аб міжлароднай дапамозе.

8. На працягу пяці гадоў ліквідаваць або перапрафіляваць усе шкодныя прадпры-емствы, звярнуўшы пільную ўвагу на развіццё экалагічна чыстых і навуковаёмістых вы-творчасцяў. Прадугледзець дастатковыя сродкі на развіццё міжнароднага турызму і звя-занай з гэтым рэстаўрацыі помнікаў гісторыі і культуры.

9. Грамадскія адносіны ў рэспубліцы павінны адпавядаць гуманістычным прынцыпам і агульначалавечым каштоўнасцям, палітычнаму плюралізму, шматпартыйнасці, поўнай свабодзе слова, друку, інфармацыі, адраджэння рэлігійнасці і духоўнасці культуры.

10. Адраджэнне нацыянальнай культуры непазбежна звязана з адраджэннем бела-рускай мовы, а таксама моў і культур усіх народаў, што жывуць на Беларусі.

11. У бліжэйшыя 2-3 гады неабходна распрацаваць і ажыццявіць нацыянальную праграму адукацыі, пры гэтым прадугледзець навучанне студэнтаў Беларусі ў лепшых навучальных установах СССР і замежных краін.

12. Стварыць у Савецкім раёне горада Мінска Клуб дэпутатаў, які аб'яднае народ-ных дэпутатаў усіх узроўняў.

Друкарня імя Ф. Скарына. Зак. 241. Т. 2500. 1990 г.


УКЛАД БЕЛАРУСАЎ У СУСВЕТНУЮ ЦЫВІЛІЗАЦЫЮ

Вяртанне імёнаў нашых славутых землякоў - найваж-нейшая задача сучаснай бела-рускай навукі, яе рупліўцаў. І трэба сказаць: у гэтым плане ўжо шмат зроблена, але працы на гэтай ніве беларускім вучо-ным хопіць на многія гады. На шляху нашых гуманітарыяў і прадстаўнікоў дакладных, пры-родазнаўчых навук мелася і маецца яшчэ шмат перашкод, цяжкасцяў. І на самай справе, нашая гістарычная навука да гэтага часу мае шмат "белых плямаў", а беларуская куль-тура (асабліва прафесійная), відаць, я не памылюся, калі скажу, - найбольш разбура-на на еўрапейскім кантыненце. Ніводзін народ у Еўропе не выглядае ў такой ступені аб-крадзеным у духоўным, куль-турным сэнсе, як беларускі. У нас, беларусаў, прадстаўнікі некаторых суседніх і несу-седніх народаў кралі, вывозілі ў сувязі з ваенна-палітычнымі, гістарычнымі і іншымі факта-рамі археалагічныя, гістарыч-ныя, этнаграфічныя, культур-ныя артэфакты, верагодна, па той прычыне, каб узбагаціць сваю культуру за кошт нашай. І яшчэ адна праблема. Доктар геаграфічных навук Валеры Ярмоленка сцвярджае ў вельмі важным для нас артыкуле "Шэкспір у перакладзе гене-рала. Тэорыю адноснасці пер-шым абгрунтаваў наш зям-ляк", які быў надрукаваны ў газеце "Культура" за 8-14 сту-дзеня 2011 г., што ў "Энцыкла-педычным слоўніку" (1890-1907 гг.) усіх выдатных бела-русаў назвалі палякамі або рускімі", так і цяпер, на па-чатку ХХІ стагоддзя, на ста-ронках шматлікіх расійскіх даведнікаў літаральна ўсе нашы землякі пазначаны як "вялікі рускі" або "вялікі рускі, паляк па нацыянальнасці". У выніку гэтыя "памылкі" аўтаматычна фігуруюць і ў энцыклапедыях многіх замежных краін". Такім чынам не проста разабрацца, хто ж яны былі па нацыяналь-насці і дзе канкрэтна нарадзі-ліся.

Шэраг даследчыкаў на Беларусі займаецца вяртаннем імён нашых славутых землякоў з забыцця. Да іх ліку адносіцца згаданы вышэй паважаны спа-дар В. Ярмоленка. Вяртанне імён нашых выдатных суйчын-нікаў садзейнічае ўсведамлен-ню народам значнасці сваёй гістарычнай місіі на зямным шары, разбурэнню састарэлых стэрэатыпаў, вядзе да ўслаў-лення нашай мінуўшчыны, вяртання гістарычнай памяці беларусам. Нішто так не раз-вівае патрыятызм, як усведам-ленне народам таго ўкладу, які ён унёс у сусветную навуку, тэхніку, культуру, спорт.

Давайце больш канк-рэтна пазнаёмімся з артыкулам В. Ярмоленкі. Вельмі ж важ-ныя для нас, беларусаў, робіць гэты вучоны высновы і, у прыватнасці, сцвярджае: "Бе-ларусы сталі заснавальнікамі шматлікіх новых кірункаў у сусветнай навуцы. Іх унёсак у палеанталогію, палеабатані-ку, палеантрапалогію, марс-кую біялогію, іхтыялогію, гле-базнаўства, аграномію, псіхі-ятрыю і псіхалогію, імунало-гію, фармакалогію, крыміналі-стыку, радыёфізіку - вялізны. Мае шматгадовыя даследа-ванні, - піша вучоны, - свед-чаць: Беларусь па сваім укладзе ў развіццё сусветнай цывіліза-цыі стаіць у адным шэрагу з такімі краінамі, як Англія, Германія, Італія, Расія, Фран-цыя" . І ўсё ж мне неяк паду-малася: "Няўжо наш уклад у сусветную цывілізацыю боль-шы, чым іншых славянскіх на-родаў: палякаў і ўкраінцаў, чэ-хаў і славакаў, сербаў і харва-таў, балгараў і македонцаў?" Палякі і ўкраінцы (і іншыя славяне) - гэта не ў меншай ступені жыццяздольныя і эне-ргічныя народы, чым бела-русы. Аднак я цалкам давяраю В. Ярмоленку, бо ён даўно займаецца гэтай праблемай і куды лепш, чым я яе вывучыў і таму, верагодна, мае рацыю. Далей гэты паважаны даслед-чык піша: "Ураджэнцы Бела-русі заклалі навуковыя асновы элінізму, егіпталогіі, арабіс-тыкі і санскрыталогіі, чыгу-начнага транспарту і моста-будавання, будаўніцтва пара-возаў і цеплавозаў, займаліся стварэннем верталётаў і пад-водных лодак, першымі выву-чылі геаграфію і геалогію Цэн-тральнай Азіі, стварылі тэх-налогію і абсталяванне для алмазнага свідравання цвёр-дых парод, заклалі асновы ўзбагачэння карысных выкап-няў і сталі піянерамі марской нафтаздабычы. Да прыкладу, Міхаіл Даліва-Дабравольскі стварыў тэхніку трохфазна-га току - аснову ўсёй сучаснай электраэнергетыкі". Мне заўсёды здавалася, што наш унёсак у сусветныя гуманітар-ныя навукі даволі вялікі. А тут аказваецца, што беларускі ўклад у дакладныя, прырода-знаўчыя навукі не меншы, а, быць можа, нават большы, чым у сусветную гуманітары-стыку.

Рост беларускага па-трыятызму, гістарычнай, ку-льтурнай і нацыянальнай свя-домасці нашага народа цяпер з'яўляецца вельмі важным, бо беларуская дзяржава адбыла-ся, і нашаму гаспадарству патрэбны сапраўдныя патрыё-ты (асабліва гэта датычыць мо-ладзі), якія б не толькі любілі свае традыцыі і звычаі, родную мову, зямлю, але маглі б за яе пастаяць і адстаяць нашу неза-лежнасць са зброяй у руках. Выгадаваць жа сапраўдных патрыётаў не так і лёгка. Вель-мі важным з'яўляецца дзяр-жаўная падтрымка нацыяналь-ных традыцый у галіне мастац-тва, развіццё традыцыйнай народнай і прафесійнай куль-туры, а таксама гуманітарных дысцыплін (мовы і мовазнаў-ства, гісторыі і гісторыязнаў-ства, літаратуры і літаратура-знаўства, мастацтва і матацтва-знаўства і інш.), бо яны, як нішто іншае, згуртоўваюць нацыю.

Падумалася, чаму мы, беларусы, валодаем такім каласальным творчым патэн-цыялам? Адкуль у нашага народа жыццяздольнасць, эне-ргічнасць, арыгінальнасць? Толькі жыццяздольны і энер-гічны народ можа стварыць самабытную культуру. І толькі такі народ можа "заваяваць" сабе месца пад сонцам. Культу-ру ж мы маем самабытную. Прыродна-кліматычныя, ва-енна-палітычныя, гістарыч-ныя, культурныя ж фактары асабліва не садзейнічалі таму, каб наш народ выглядаў больш жыццяздольным і энергічным за іншыя славянскія і несла-вянскія этнасы Еўропы! Болей за тое, я, відаць, не памылюся, калі скажу, страты беларускага генафонду (войны, паўстанні, рэпрэсіі царскіх і савецкіх ча-соў, не заўсёды добраякасная яда, інш.) не меншыя, а, бадай, большыя за страты генафонду любога іншага еўрапейскага народа. Нездарма польскі этно-граф і фалькларыст Міхал Фе-дароўскі ў артыкуле "Віцебск і Віцебшчына", які быў надру-каваны ў польскім гістарычна-этнаграфічным часопісе "Земя" ("Зямля") за 1912 г., пісаў, што беларусам сярод славянскіх народаў выпала найбольш няшчасная доля.

Дык адкуль жа духоў-ная моц нашага народа?! І як ён змог пры такіх цяжкіх ваен-на-палітычных, гістарычных і культурных варунках вы-жыць, сябе захаваць? З апошнія чатыры стагоддзі наш народ быў страшэнна абяскроўлены (асабліва страшныя наступствы пакінулі войны і паўстанні (вайна Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай: 1654-1667, Паўночная вайна1700 - 1721 г., Напалеонаўская кампанія 1812 г., паўстанні 1794 г., 1830-1831 г., 1863-1864 г., Слуцкае паў-станне 1920 г., Першая Су-светная вайна (1914-1918 г.), Кастрычніцкая рэвалюцыя (1917 г.) і яе наступствы, Дру-гая Сусветная вайна (1941 - 1945 г.), удзел беларусаў у шматлікіх войнах на баку Расіі, якія яна вяла ў 19 - пачатку 20-га ст. і інш.). Беларусам, з аднаго боку, рознага роду расійскія і польскія рэакцы-янеры прадракалі пагібель, смерць яшчэ ў 19 - пачатку 20-га ст., а ён, выходзіць, валодае каласальнай творчай сілай. З другога боку, некаторыя ву-чоныя прагрэсіўных, дэмакра-тычных поглядаў 19 - пачатку 20-га ст. верылі ў магутны ду-хоўны патэнцыял беларусаў. От што пісаў, напрыклад, Міхал Федароўскі ў згаданым вышэй артыкуле (стар. 763-764): "У яго прыродзе (г.зн. у пры-родзе беларусаў - А.Л.) сто-лькі творчых сіл і такая моц духоўнага пабуджэння да ма-ральнай (духоўнай - А.Л.) дзейнасці", што "Беларусь у далейшай ці бліжэйшай буду-чыні праславіцца сярод славя-наў як айчына вялікіх мысля-роў, вучоных і спевакоў". Ад-куль жа ў нашага народа ду-хоўная сіла і здольнасць да самазахавання? Па гэтым пы-танні я паспрабую выказаць некалькі думак.

Па-першае, беларусы - дзяржаватворчы народ, які меў свае дзяржаўныя ўтварэн-ні (Полацкае, Турава-Пінскае, Наваградскае і інш. княствы) з даўніх часоў, а ВКЛ у аснове па сваёй было беларускім або беларуска-балцкім гаспадар-ствам. Пра гэта ведалі і ведаюць беларускія інтэлектуалы, а таксама адукаваныя і культур-ныя людзі з ліку беларусаў і, верагодна, значная частка на-шай эліты. Беларускі характар ВКЛ прызнавалі ў мінулым і прызнаюць цяпер многія да-следчыкі. (гл., да прыкладу: Пирожник И.И. Геополитика в современном мире.- Мн., 2008. С. 157; Мандрык І.У. Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусвет-най гісторыі).- Віцебск, 2009. С. 44., інш.) у тым ліку за межамі Беларусі. Мусіць, ніхто так добра не сказаў пра зна-чэнне беларускага фактару ў гісторыі і культуры ВКЛ, як польскі і нямецкі вучоны Аля-ксандр Брукнер: "У гэтай дзяржаве па назве толькі літоўскай, усё было рускае (у сваёй аснове беларускае -А.Л.): афіцыйная, літаратур-ная і паўсядзённая мова, царк-ва і вера (праваслаўная), права і звычаі, палітычны і грамад-скі лад" (гл.: История культур славянских народов. В 3-х тт. Т. I: Древность и Средневе-ковье / Отв. ред. Г.М. Мельни-ков.- М., 2003. С. 432). Праўда, у тым гаспадарстве значную ролю ў 14-тым - 60-х г. 16-га ст. адыгравалі і ўкраінцы. Велі-зарнае значэнне для гістарыч-нага, культурнага і нацыяналь-нага ўсведамлення беларусаў адыгралі працы самаадданага змагара за Беларусь М.І. Ерма-ловіча і некаторых іншых бела-рускіх гісторыкаў. На карысць таго, што мы, беларусы, былі фактычна гаспадарамі ў той дзяржаве сведчаць не толькі ўнутраная і знешняя палітыка гэтай дзяржавы, пераважна яе ўсходнеславянскі палітычны і грамадскі лад, панаванне бела-рускай мовы і культуры, але нават найменні нашай этнічнай тэрыторыі, яе карэнных насе-льнікаў і іх мовы ў мінулым. Вядома, што нашых продкаў у мінулыя стагоддзі рускія (па-нуючае саслоўе і асабліва доўгі час простанароддзе) называлі ліцвінамі і літоўцамі, а ўкра-інцы - ліцвінамі і ліцвякамі, шведы, фіны і інш. - ліцвінамі - літоўцамі. Таксама ліцвінамі нас называлі палякі, немцы і татары (праўда, гэтыя ж наро-ды выкарыстоўвалі ў адносінах беларусаў яшчэ і найменне "русіны"). Але самае важнае тое, што нашы продкі (для іх найменні "Беларусь", "белару-сы" у 19-м ст. былі новымі і фактычна чужымі. Гл., напр.: Максимов С.В. Белорусская Смоленщина с соседями // Жи-вописная Россия: Отечество наше в его земельном, истори-ческом, племенном, экономи-ческом и бытовом значении: Литовское и Белорусское По-лесье: Репринтное воспроизве-дение издания 1882 г.- Мн.: БелЭн, 1993. С. 439.) сябе называлі ў мінулым ліцвінамі - жыхары Слонімшчыны, Наваградчыны (Навагрудчы-ны) і інш. Датычылася гэта, аднак, спачатку больш насель-нікаў заходняй і цэнтральнай і толькі пазней, верагодна, усходняй частак Беларусі. Вельмі важны вывад адносна паняцця "Літва" маецца ў кнізе А. Вішнеўскага і Я. Юхо "Гіс-торыя дзяржавы і права Бела-русі ў дакументах і матэрыялах (Са старажытных часоў да нашых дзён)" (Мн., 2003). На с. 26-й сваёй працы яны пі-шуць: "У склад цэнтральнай часткі - палітычнага ядра - уваходзілі: Ашмянская, Бра-слаўская, Берасцейская, Вілен-ская, Вількамірская (дарэчы, па назве сваёй славянская, нездарма літоўцы славянскае найменне "Вількамір" замянілі на літоўскае, балцкае: "Укмер-ге" - А.Л.), Ваўкавыская, Гарадзенская, Клецкая, Коб-рынская, Капыльская, Лід-ская, Менская, Мсціслаўская, Нясвіжская, Наваградская, Пінская, Рэчыцкая, Слонім-ская, Слуцкая, Троцкая, Тураў-ская, Упіцкая землі, якія ў гістарычных дакументах ме-лі агульную назву Літва. Яны ў дзяржаве займалі даміную-чае становішча. У іх знаходзі-ліся і асноўныя маёнткі буйных феадалаў. Гэтая тэрыторыя была параўнальна густа за-селена, адсюль набіралася асноўная частка арміі, з яе насельніцтва ішлі асноўныя даходы ў дзяржаўную казну. Буйныя феадалы гэтых зямель (Алелькавічы, Друцкія, Глябо-вічы, Гальшанскія, Кішкі, Ра-дзівілы, Сапегі і інш.) займалі пануючае становішча ў дзяр-жаве, у іх руках знаходзіліся ўсе найважнейшыя органы дзяржаўнай ўлады і кіравання. У сувязі з тым, што асноўную частку галоўнага ядра дзяр-жавы складалі беларускія зем-лі, старабеларуская мова была прызнана дзяржаўнай мовай на ўсёй тэрыторыі княства. Да земляў "прыслухоўваючых" адносіліся Падляшша (з га-радамі Драгічынам на Бузе, Бельскам і Мельнікам), Валынь, Падолле, Кіеўшчына, Чарні-гава-Северская, Смаленская, Віцебская, Полацкая землі і Жмудзь". Назва "Літва" такім чынам ахоплівала сабой не толькі заходні, але часткова ўсходні і паўднёва-усходні рэгіёны Беларусі. Выходзіць, да славянскай часткі гэтага гаспадарства ў асноўным адно-сілася назва "Літва" і ў значна меншай ступені да балцкай.

Я нярэдка сабе задаваў пытанне: "Чаму рускія і ўкра-інцы ў мінулым называлі ліц-вінамі, літоўцамі, ліцвякамі не толькі жыхароў заходняй, але і ўсходняй частак Беларусі? Усходняя ж частка Беларусі (Полаччына, Віцебшчына і інш.) мела з даўніх часоў най-менне "Русь" !" Верагодна, тут адбылося тое самае, як і з найменнем "прусакі". Калі Прусія пачала іграць вельмі вялікую ролю ў гістарычным і палітычным жыцці нямецкіх зямель, то некаторыя народы Еўропы, у прыватнасці, рускія маглі адносіць найменне "пру-сакі" да ўсіх немцаў. У вачах рускіх усе немцы былі пруса-камі. Дый і продкі сучасных рускіх лічылі насельнікаў Прусіі і якой-небудзь іншай нямецкай зямлі, напрыклад, Цюрынгіі або Сілезіі адным народам. Аналагічна адбылося з назвамі "ліцвіны, літоўцы" адносна жыхароў усходняй этнічнай тэрыторыі Беларусі. Калі заходне- і цэнтральна-беларускія землі набылі дамі-нуючае значэнне у ВКЛ сярод усіх беларускіх зямель, то і назвы "ліцвіны", "літоўцы" рускія пачалі выкарыстоўваць да ўсіх нашых продкаў, неза-лежна ад таго, ці паходзілі яны з заходняй ці ўсходняй бела-рускай этнічнай тэрыторыі. Бо іх лічылі адным народам.

Беларуская мова 14-19 ст. называлася нярэдка суседнімі і інш. народамі (рускімі, украінцамі, палякамі, немцамі, у прыватнасці, С. Герберштэйнам) літоўскай.

(Заканчэнне ў наступным нумары.)

Анатоль Літвіновіч, кандыдат філалагічных навук

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX