Папярэдняя старонка: 2011

№ 36 (1031) 


Дадана: 19-03-2020,
Крыніца: pawet.net.



НАША СЛОВА № 36 (1031) 7 верасня 2011 г.


Звяртаемся да ўсіх уладаў па-беларуску

Зварот Сакратарыяту ТБМ

Паважаныя сябры і прыхільнікі беларускага слова!

У выніку нашых шматгадовых намаганняў у ліпені гэтага года быў прыняты закон "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб", у якім у артыкуле 18 замацавана права грамадзян атрымаць адказ на мове звароту.

Такім чынам, мы з вамі можам значна пашырыць ужыванне беларускай мовы сярод чынавенства розных узроўняў. У сувязі з гэтым заклікаем вас звяртацца ва ўсе дзяржаўныя інстанцыі толькі па-беларуску. Гэта будзе спрыяць пашырэнню нашай мовы ў дзяржаўных структурах.

Прыняты на паседжанні Сакратарыяту ТБМ

30 жніўня 2011 года.


Лёд зрушыўся, але да вясны яшчэ далёка

У Беларусі завяршыўся чарговы этап барацьбы за першыя беларускія класы.

Два беларускія класы сёлета адкрыты ў Гародні . Дзякуючы ўпартасці бацькоў ды працы Таварыства беларускай мовы сталася гэта магчымым. Па адным класе на раён горада, у 32-й ды 34-й школах - такая сціплая статыстыка. У класах пакуль будуць вучыцца адзінкі.

У Берасці пачаў працу беларускамоўны клас, які ўтвораны з ініцыятывы бацькоў. Клас з пяці вучняў паўстаў на базе пачатковай школы №34, навучанне ў якой праходзіць па пяты клас - пасля таго дзеці звычайна ідуць у гімназію №2, якая побач са школай.

Упершыню пасля перапынку ў некалькі гадоў у Ашмянах сёлета з'явіліся два першыя класы з беларускай мовай навучання. Яны адкры-ліся на базе СШ №2 і СШ №3. У астатніх школах райцэнтра першакласнікі вучацца на рускай мове.

Паводле звестак аддзела адукацыі Ашмянскага райвыканкама, летась і некалькі гадоў да гэтага першых класаў з беларускай мовай навучання ў школах райцэнтра не было: бацькі выбіралі рускую мову для адукацыі сваіх дзяцей. Але на базе дзіцячага сада №4 працавала беларуска-моўная група. На гэты навучальны год у дашкольных установах Ашмянаў, паводле папярэдніх дадзеных, - пяць такіх груп.

У Смаргоні на базе СШ №1 сёлета таксама адкрыўся першы клас з беларускай мовай навучання.

Для пераводу адука-цыі на беларускую мову шмат зроблена і ў Астраўцы . Як і ў большасці раёнаў Беларусі, раённыя школы - беларуска-моўныя. У самім гарадскім пасёлку адукацыя вядзецца па-руску. Але з гэтага года ва ўсіх школах Астраўца на беларускай мове будуць выкладацца такія прадметы, як "Чалавек і свет" і "Уводзіны ў школьнае жыццё". У дашкольных установах Астраўца сёлета ўсе вы-хаваўчыя мерапрыемствы стараліся ладзіць на беларускай мове. На бацькоўскіх сходах выступалі педагогі і спецыяліст аддзела адукацыі. Тут будуць працаваць чатыры беларуска-моўныя групы. На думку намесніка начальніка аддзела адукацыі Астравецкага райвыканкама Наталлі Баніцэвіч, у наступным годзе ў райцэнтры могуць з'явіцца першыя беларускамоўныя класы.

У Лідзе да апошніх дзён жніўня ішла барацьба за адкрыццё беларускамоўных класаў у дзевяці школах. Заяваў было пададзена па дзве-тры, да пяці, але ні ў адной шко-ле не ўдалося набраць неабходных васьмі заяў, а на адкрыццё маламерных класаў тут не пайшлі. Тым не менш, як паведамілі ў аддзеле адукацыі, ніхто рукі апускаць не збіраецца і бітва за беларускія класы ў Лідзе на 2012-13 навучальны год пачалася ўжо 2-га верасня.

У Маладзечне ўсе першыя класы сёлета будуць з рускай мовай навучання. У СШ №1, дзе дзве сям'і хацелі вучыць сваіх дзяцей па-беларуску, не набралі патрэбнай для адкрыцця асобнага класа колькасці заяў.

Паводле СМІ.



12 верасня

у межах кампаніі "Будзьма"адбудзецца прэзентацыя

чацвёртага нумара часопіса "Верасень"

Адказны: Э.Акулін

Пачатак а 18 гадзіне. Уваход вольны. Румянцава, 13.



15 верасня

у межах кампаніі "Будзьма"адбудзецца круглы стол

на тэму

Правілы дарожнага руху па-беларуску

Адказная: А.Анісім

Пачатак -17. 30. Уваход вольны

Румянцава, 13



110 гадоў з дня нараджэння Віталя Вольскага

ВОЛЬСКІ Віталь , сапр.: Віталій Фрыдрыхавіч ЗЭЙДЭЛЬ-ВОЛЬСКІ (нар. 5 верасня 1901, Санкт-Пецярбург - 22 жніўня 1988), беларускі празаік, драматург, літа-ратуразнавец, краязнавец, палітычны дзеяч. Кандыдат філалагічных навук.

Нарадзіўся ў сям'і службоўца. З 1918 працаваў на Трубачным заводзе, потым у Камісарыяце гарадской гаспадаркі Петраграда. З 1919 - у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у Грамадзянскай вайне. Служыў у пагранічных войсках і органах ВЧК. З 1926 - старшы інспектар Галоўрэперткама БССР, у 1927 скончыў Камуністычны універсітэт Беларусі. З 1928 - старшы інструктар кінафікацыі Белдзяржкіно, з 1929 - дырэктар Віцебскага мастацкага тэхнікума, з 1930 - дырэктар Беларускага драматычнага тэатра ў Віцебску. У 1932-1936 працаваў дырэктарам Інстытута літаратуры і мастацтва АН БССР. З красавіка 1942 загадваў аддзелам у рэдакцыі сатырычнай газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», з лістапада 1943 - у рэдакцыі часопіса «Беларусь». У 1948-1954 - навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры АН БССР. Член СП СССР (з 1934).

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1926. Даследаваў народную творчасць і старажыт-ную рукапісную літаратуру беларускіх тата-раў - кітабы. Першая кніжка - «Праблемы беларускай савецкай драматургіі» (1934). Напісаў манаграфію «Эдуард Самуйлёнак: Жыццё і творчасць» (1951), «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры эпохі феадалізму» (1958), адзін з аўтараў дапаможніка для студэнтаў ВНУ «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры» (1956), падручніка «Бе-ларуская савецкая літаратура» для 9-10 класаў (1948-1954).

Аўтар п'ес «Цудоўная дудка» (1940, пастаўлена ў 1939), «Дзед і жораў» (1946, пастаўлена ў 1939), «Несцерка» (1946, пастаўлена ў 1941, аднайменны фільм па сцэнарыю аўтара, 1955), «Машэка» (1946, пастаўлена ў 1954) - усе яны ўключаны ў зборнік «П'есы» (1962), а таксама аўтар сцэнарыяў дакументальна-краязнаўчых фільмаў «Белавежская пушча» (1946), «Бярэзінскі запаведнік» (1965).Напісаў некалькі кніг краязнаўчых нарысаў і апавяданняў.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1971).


САКРАТУ ЯНОВІЧУ - 75

ЯНОВІЧ Сакрат (нар. 4 верасня 1936 у горадзе Крынкі, Падлескае ваяводства, Польшча) - беларускі пісьменнік, аўтар 30 кніг. Чалец Саюза польскіх пісьменнікаў (1971), старшыня Клуба Саюза польскіх пісьменнікаў у Беластоку (1976-1981), старшыня Беларускага дэмакратычнага аб'я-днання (першая беларуская палітычная партыя ў пасляваеннай Польшчы, створаная ў пач. 1990).

Нарадзіўся ў сям'і шаўца. Скончыў Беластоцкі электратэхнікум (1955), працаваў брыгадзірам электраманцёраў на баваўня-ным камбінаце пад Беластокам. Перакладнік, затым журналіст у газеце "Ніва" (з 1956). Загадчык арганізацыйнага аддзела Га-лоўнага кіравання Беларускага грамадска-культурнага таварыства (1959-1962). У 1960 скончыў завочнае аддзяленне беларускай філалогіі Педагагічнага інстытута ў Беластоку. Быў звольнены з "Нівы" "за беларускі нацыяналізм" (1970), застаўся беспартыйным, некаторы час працаваў грузчыкам, тэхнікам бяспекі працы. Скончыў завочны факультэт польскай і сла-вянскай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта ў (1973). Інструктар-метадыст Беластоцкага гарадскога Дома культуры (2-я палова 1970-х), тэхнічны рэдактар "Нівы" (1-я палова 1980-х). Заснаваў "Беларускія трыялогі", дзякуючы якім і Фундацыі Villa Sokrates, беларускую культуру пачынаюць ведаць у Еўропе.

Дэбютаваў апавядан-нем у 1956 ("Ніва", Беласток). Піша на беларускай і польскай мовах. Аўтар зборнікаў апавяданняў і мініяцюр. Пераклаў на польскую "Вітраж" Я. Брыля (Варшава, 1979), п'есу Я. Шабана "Шнары" (для Драматычнага тэатра імя Я. Вянгеркі ў Беластоку).

За заслугі ўзнагароджаны Срэбным Крыжам.

Да 75-годдзя Сакрата Яновіча ў Крынкаўскім Доме культуры, былым будынку сінагогі, адкрылася выстава "Мастакі Сакрату" . Гэта адно з мерапрыемстваў "Беларускіх трыялогаў", якія праходзяць традыцыйна ў Крынках і Лапічах. Куратарамі выставы з'яўляюцца прафесар Лявон Тарасевіч і малады фотамастак Павел Грэсь. Сёлетнія "Трыялогі" ў значнай ступені і прысвечаны юбілею Сакрата Яновіча. Павіншаваць юбіляра прыехалі сябры і калегі з Польшчы, Беларусі, а таксама Венгрыі. А пачаліся "Трыялогі" высвячэннем Жыровіцкага Абраза Божай Маці ў царкве ў Крынках.


Хай слова ў душы адгукнецца …

(Да 75- годдзя з дня нараджэння У.А. Дзіско)

(Заканчэнне. Пачатак у папярэднім нумары.)

"За час навучання ў школе, мабыць, у кожнага вучня з'яўляюцца тыя ці ін-шыя пачуцці, якія выражаюц-ца адпаведным стаўленнем да настаўнікаў-прадметнікаў. Адных паважаюць, цэняць, лю-бяць, доўга помняць пасля школы, іншых проста цер-пяць, ненавідзячы ў душы; да многіх ставяцца раўнадушна, абыякава. Я не выключэнне з гэтага правіла і хачу падзяліц-ца сваімі думкамі пра аднаго з настаўнікаў, што сустрэўся на маім такім яшчэ кароткім жыццёвым шляху.

Маё знаёмства з на-стаўнікам беларускай мовы Уладзімірам Антонавічам Дзі-ско адбылося ў 10 класе, калі я паступіла вучыцца ў Нацыя-нальны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа. У школе я была "круглая выдатніца" і па беларускай мове заўсёды мела найвышэйшую адзнаку. Мая самаўпэўненасць была непахіс-най, таму дыктоўка ў ліцэі, прапанаваная Уладзімірам Антонавічам для праверкі нашых ведаў на адным з пер-шых урокаў, мяне ніколькі не спужала, і якім жа было маё здзіўленне, калі на наступным уроку я атрымала свой аркуш размаляваным чырвоным стрыжнем і ўнізе ўпрыгожа-ным лічбай, якой я ніяк не чакала. Гэта быў для мяне псіхалагічны ўдар: як я, такая шко-льная малайчына, магла ат-рымаць нешта настолькі не-дарэчнае? Праўда, потым, праз колькі часу справы папраўляліся і пайшлі на лад. Я пачала ўважліва слухаць на-стаўніка, выконвала ўсе пра-панаваныя заданні, запамінала адметнае, чаго бракавала ў школе. Заняткі Уладзі-міра Антонавіча былі цікавымі і змястоўнымі, далёкімі ад стандартных урокаў маіх школьных настаўнікаў, нейкімі свежымі, па-свойму адметны-мі. Як вядома, школьная пра-грама па беларускай мове раз-лічана на вывучэнне граматы-кі, сінтаксісу і пунктуацыі, але абсалютна не ўлічвае асаблі-васцей моўнай сітуацыі ў зру-сіфікаванай краіне, калі на ву-ліцах не чутно беларускай гаворкі. Вучні ў большасці слаба валодаюць адпаведным запасам беларускай лексікі, пераважна думаюць па-руску і не могуць карыстацца атрыманымі тэарэтычнымі ведамі на практыцы. На занятках жа Уладзіміра Антонавіча ўсё было зусім інакш. Акрамя тэарэтычных звестак, было мноства самых разнастайных практычных заданняў, куды ўваходзілі і лексічныя размінкі, і займальныя пытанні, і рашэнне лінгвістычных задач, і білінгвічны пераклад, і падбор лексічных радоў (сінонімы, антонімы, амонімы, эпітэты, метафары і інш.). А яшчэ творчыя работы, складанне вершаваных мініяцюр, выкары-станне бурыме, граматычныя пераклічкі, падбор задан-няў самімі ж вучнямі для сваіх жа аднакласнікаў, выяўленне і аналіз мастацкіх асаблівасцей тэксту, работа над алімпіяднымі заданнямі, трэніро-вачны разбор тэставых за-данняў са зборнікаў папярэдніх гадоў і інш.

Усё гэта садзейнічала таму, што ў хуткім часе я змагла не толькі пісьменна пісаць, але і свабодна размаўляць па-беларуску па-за межамі ўрока, бо быў узорны прыклад. Калі папярэднімі на-стаўнікамі школы маё жадан-не размаўляць па-беларуску па-за межамі ўрока часта гасі-лася, бо адказвалі па-руску, то Уладзімір Антонавіч быў першы настаўнік, які пастаянна падтрымліваў маё памкненне не толькі сваімі неацэннымі высілкамі як педагог, але і ўласным прыкладам у любых жыццёвых сітуацыях. Таму пасля двух гадоў навучання ў ліцэі, падчас якіх, дарэчы, да-ведалася больш, чым за папярэднія школьныя гады, я атрымала вышэйшую адзнаку. А на выпускной вечарыне Уладзімір Антонавіч назваў мяне лепшай вучаніцай і падарыў свой паэтычны зборнік "Хві-ліны смутку". Цяпер я вучуся ў ЗША, у Дармунцкім універ-сітэце, у горадзе з нямецкай назвай Гановер" - так рас-павядала Настасся Рудак пра свайго настаўніка Уладзіміра Антонавіча Дзіско.

З 1980 года для Уладзі-міра Антонавіча пачаўся новы перыяд жыцця і дзейнасці ў Менску. Ён 17 гадоў адпра-цаваў у Рэспубліканскім ву-чэбна-метадычным кабінеце (апошняя назва яго - Навукова-метадычны цэнтр вучэб-най кнігі і сродкаў навучання Міністэрства адукацыі Рэс-публікі Беларусь), набыў ква-ліфікацыю метадыста вышэй-шай катэгорыі. Менскі этап працы стаў для яго надзвычай плённым у творчым плане. Ён надрукаваў звыш 80 наву-ковых артыкулаў і метадычных рэкамендацый па праблемах выкладання беларускай мовы і літаратуры, па арганізацыі пазакласнай і пазашкольнай работы на мовазнаўчую і літаратурную тэматыку, матэрыялаў па вывучэнні і абагуль-ненні досведу працы лепшых настаўнікаў Беларусі. Сярод іх апублікаваныя ў педагагічных выданнях рэспублікі матэры-ялы пра досвед работы настаў-ніцы беларусккай мовы і літа-ратуры сярэдняй школы № 30 горада Менска (зараз гэта гім-назія № 1 імя Францішка Ска-рыны) Вольгі Васільеўны Аш-мян; настаўніцы Ражанкаўскай сярэдняй школы Шчучынскага раёна Ганны Сяргееўны Шэршань; настаўніцы сярэд-няй школы № 4 горада Пружа-ны Марыі Іванаўны Свірыд; выкладчыка Аршанскай індустрыяльна-педагагічнай вучэльні Мікалая Андрэевіча Су-хадольскага; менскіх настаўніц Валянціны Вацлаваўны Войцік (СШ № 124) і Ніны Паўлаўны Работы (СШ № 55).

На працягу 1991 - 2003 гг. Уладзімір Антонавіч у суаўтарстве з інспектарам Міністэрства адукацыі Тама-рай Мікалаеўнай Саўчук пад-рыхтаваў і выдаў 13 зборнікаў экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для базавай і сярэдняй школы. Сотні твораў прачытана ім з алоўкам у руках і закладкамі, каб адабраць і зра-біць адаптацыю ў якасці эк-заменацыйных тэкстаў самае яркае, пазнавальнае і выхаваў-чае, адпаведнае навучальнай праграме. У тандэме з Ірынай Андрэеўнай Гімпель падрыхтаваў і выдаў "Дыдактычны матэрыял па беларускай мове для 4 класа". Па даручэнні Галоўнага ўпраўлення агульнай і сярэдняй адукацыі Міністэрства Уладзімір Антонавіч прыняў актыўны ўдзел у пад-рыхтоўцы вучэбных дапамож-нікаў па беларускай літаратуры для старшакласнікаў. У прыватнасці ён разам з Ве-ранікай Вячаславаўнай Кушня-рэвіч уклаў хрэстаматыю для ІХ класа, а з Г. М. Саўчук - хрэстаматыю для ХІ класа, па якіх цяпер працуюць школьнікі краіны.

Уладзімір Антонавіч меў непасрэднае дачыненне да фармавання серыі "Школьная бібліятэка" і асабіста ўклаў паэтычны зборнік "Родная пес-ня", а ў суаўтарстве з А. І. Бель-скім падрыхтаваў зборнікі "Споведзь калосся" і "Голас вёсен", у суаўтарстве з Г. М. Саўчук і В. В. Ашмян - зборнік літаратуразнаўчых артыкулаў "Слова аб літаратуры і літаратарах", своеасаблівы вучэбны дапаможнік для класаў з паглыбленым вывучэннем нацыянальнай літаратуры.

Хочацца сказаць пра яшчэ адзін кірунак дзейнасці Уладзіміра Антонавіча: на пра-цягу 27 гадоў ён быў далучаны да мэтанакіраванай дзейнасці Міністэрства адукацыі па выя-ўленні талентаў юных філола-гаў. Пачынаючы з першай Рэс-публіканскай алімпіяды шко-льнікаў па беларускай мове (а гэта быў 1980 год) па ініцы-ятыве Клаўдзіі Ільінічны Краў-цовай (яна тады працавала інспектарам па беларускай мове ў Міністэрстве адукацыі) са згоды тагачаснага Міністра Міхаіла Гаўрылавіча Мінке-віча Уладзімір Антонавіч быў прызначаны адказным сакра-таром гэтага цікавага і важнага педагагічнага дзейства. У яго абавязкі ўваходзіла рыхтаваць дакументацыю алімпіяды, ма-тэрыялы конкурсаў, курыра-ваць работу журы, падводзіць вынікі, падрабязна асвятляць іх на старонках "Настаўніцкай газеты" або часопіса "Роднае слова". Сярод тых, каго Ула-дзімір Антонавіч Дзіско вылучаў як лепшых, на сёння ёсць таленавітыя навукоўцы (Усевалад Рагойша, Павел Рааго і інш.), літаратары (Маргарыта Прохар), журналісты (Андрэй Скурко - рэдактар "Нашай Нівы", Алесь Сівы - супрацоўнік "Народнай волі", Ірына Халіп), работнікі сферы куль-туры і адукацыі.

Вось як выказваецца пра яго заслужаная настаўніца Рэспублікі Беларусь Вольга Васільеўна Ашмян: "Я ведаю Уладзіміра Антонавіча Дзіско з 1981 года, калі ён у складзе міністэрскай камісіі ўдзель-нічаў у франтальнай праверцы нашай навучальнай установы - сярэдняй школы № 30 г. Мен-ска (цяпер гімназія №1). Як метадысту па беларускай мове і літаратуры (а ён жа тады працаваў у Рэспублікан-скім метадычным кабінеце) яму было даручана азнаёміцца і прааналізаваць стан выкла-дання беларускай мовы і літа-ратуры ў нашай школе, пра-верыць узровень ведаў вучняў, пабываць на пазакласных і пазашкольных мерапрыем-ствах, якія я рыхтавала і пра-водзіла з вучнямі. І ўжо пасля наведання першых урокаў Ула-дзімір Антонавіч, даўшы ім станоўчую ацэнку і дэталёва прааналізаваўшы, зрабіўшы паасобныя заўвагі і параіўшы некаторыя метадычныя пры-ёмы, аўтарытэтна заявіў, што бярэ своеасаблівае "шэф-ства" нада мною ў плане больш глыбокага знаёмства з досведам маёй работы. Не-калькі тыдняў наведваў мае ўрокі і пазакласныя мерапры-емствы, дапамагаў у падрых-тоўцы адкрытых урокаў, у складанні рабочых планаў і канспектаў, асабліва да тэ-леўрокаў па літаратуры, якія ў той час рыхтавала спецыя-льная рэдакцыя Беларускага тэлебачання, запрашаў да ўдзелу ў семінарах і навукова-практычных канферэнцыях, аказваў дапамогу ў падрых-тоўцы выступленняў і дакла-даў, што ў рэшце рэшт аформілася ў яго змястоўны і аргу-ментаваны артыкул, які быў надрукаваны ў "Настаўніцкай газеце".

А яшчэ я атрымала карысную дапамогу па пад-рыхтоўцы вучняў да алімпіяд па беларускай мове, у выніку чаго падчас маёй працы (сёння я ўжо на пенсіі і ў школе не працую) 9 чалавек у розныя гады прымалі ўдзел у Рэспубліканскай алімпіядзе і за-ваявалі 6 дыпломаў перамож-цаў. Менавіта Уладзімір Антонавіч разам з тагачасным інспектарам Міністэрства адукацыі Т. М. Саўчук запрасіў прыняць удзел у падрыхтоўцы кнігі метадычных матэрыялаў па беларускай літаратуры для старшакласнікаў "Слова аб літаратуры і літаратарах", якая пасля была выда-дзена ў серыі "Школьная бібліятэка". За ўсё гэта я ўдзя-чна Уладзіміру Антонавічу, і ў тым, што я была ўдастоена звання "Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь" ёсць і яго заслуга. Жадаю яму здароўя, доўгіх год жыцця і далейшых творчых набыткаў на ніве-сяўбе служэння Роднаму Слову".

Уладзімір Дзіско - прыроджаны педагог, яго заўсёды цікавіла практыка навучання і выхавання: пачынаючы з 1961 года - года заканчэння ВНУ, ён ні разу не перарваў "сцяжыну" настаўніцтва, пры ўсіх жыццёвых перыпетыях цягнуў "настаўніцкі воз" і "цягне" яго па сённяшні дзень.

Уладзімір Антонавіч - натура творчая, бо, несучы высокае званне "ветэран педага-гічнай працы", ён яшчэ і паэт. Паэзія дапамагае яму натхнёна крочыць па жыцці, і таму ён не ўяўляе сябе без паэтычнага слова. Ведае на памяць звыш сотні твораў беларускіх паэтаў і пры нагодзе чытае іх з натхненнем, як сапраўдны майстар-артыст-дэкламатар, дэманструючы перад сваімі вуч-нямі вышэйшы ўзровень вы-разнага чытання. Як сам не раз прызнаваўся пры сустрэчах і размовах, рыфмаваць пачаў яшчэ ў школе і змяшчаў вершы ў насценгазеце. У Наваградскай педвучэльні заняўся творчасцю больш сур'ёзна і адказна: быў удзельнікам розных паэтычных конкурсаў, уваходзіў у раённае літаратурнае аб'яднан-не пры газеце "Звязда" (цяпер яна займела назву "Новае жыц-цё"). Сярод удзельнікаў аб'яднання былі Гаўрыла Шутэнка, Анатоль Клышка (аўтар сучаснага буквара), Алесь Булыка (сёння член-карэспадэнт НАН Беларусі), Янка Вярбіцкі, Сяргей Капытка, пазней Самсон Пярловіч, які вярнуўся з сібірскай высылкі і інш. Паэтыч-ную творчасць не пакідаў і ў педінстытуце, дзе на той час літаратурным лідарам быў Раман Тармола, і ў пазнейшы час, калі працаваў ў Аршанскай педвучэльні і змяшчаў свае творы ў райгазеце "Ленінскі прызыў" (назва якая?!), дзе друкаваліся такія мясцовыя літаратары, як Уладзімір Ка-раткевіч, Адольф Варановіч, Леанід Калодзежны, Серафіма Бестава, Мікола Воранаў, Ге-надзь Казак, Леанід Сузін, Фёдар Кулакоў, Алесь Махнач ды і іншыя, дзе амаль кожную дэкаду рабілі літаратурную старонку. Як прызнаецца Ула-дзімір Антонавіч, пісаў вы-ключна камерна, пераважна пра прыроду, родны кут, душэўныя перажыванні, каханне, без гучнай патэтыкі. У 2005 го-дзе пабачыў свет яго паэтычны зборнік "Хвіліны смутку" - "маленькая доля таго, што асмеліўся аддаць на суд чыта-чоў, ніколькі не прэтэндуючы на пахвалу і апладысменты". Паэтычная творчасць для Уладзіміра Антонавіча - не проста "занятак", а той стан душы, калі шчыра і даверліва гаворыў пра цудоўнае, прыгожае і дарагое на мілагучнай роднай мове". Яго вершы - прачулыя, сардэчныя, простыя і шчырыя, як сам чалавек, які любіць жыццё, людзей, сваю працу, хараство прыроды. Мне не раз даводзілася назіраць, як мой сябра ўмее шчыра захапляцца і апяваць паэтычным словам родныя мясціны, сцежкі мален-ства, смуткаваць над магіламі бацькоў, журыцца па бацькоў-скай хаце, якая, як сірацінка, чакае вяртання "блуднага сына", калі ён наведвае родную вёску, каб адпачыць і сэрцам, і душою, і думкамі. Тут добра дыхаецца, лёгка ходзіцца, со-ладка спіцца. Родныя вытокі, бацькі, родная мова, удзячныя вучні, паэзія, прырода - усё гэта для яго найвялікшыя скарбы жыцця, якія немагчыма прамяняць на што-небудзь іншае.

Вось такі мой аднакурснік, сябра, аднадумец, пава-жаны Уладзімір Антонавіч Дзі-ско, які за сваю шматгадовую працу на ніве беларусшчыны двойчы адзначаны Ганаровай граматай Міністэрства адука-цыі Рэспублікі Беларусь, узна-гароджаны медалём "Ветэран працы", нагрудным знакам "Выдатнік адукацыі". Пра по-спехі ў выхаванні маладога па-калення яму напамінае ганаро-вая грамата ЦК ЛКСМБ; ён двойчы лаўрэат Рэспублікан-скага творчага конкурсу "На-стаўніцкай газеты" на тэму "На-стаўнік - давераная асоба гра-мадства" І ступені з выдачай прэміі. З'яўляўся у свой час членам рэдкалегіі часопіса "Роднае слова", актыўным аўтарам якога быў праз свае публікацыі.

Дзе яшчэ прачытаць пра Уладзіміра Антонавіча?

Акрамя ўдзячных допісаў былых выпу-скнікоў Аршанскай педвучэльні, якія змя-шчаліся ў свой час на старонках "Настаўніцкай газеты" і раённай "Ленінскі прызыў" (г. Орша), пра яго можна пачытаць у кнізе Аляксея Міхай-лавіча Пяткевіча, прафесара Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы "Людзі культуры з Гродзеншчыны", у энцы-клапедыі "Кто есть кто в Республике Беларусь? Деловой мир СНГ", у штотыднёвіку "Літа-ратура і мастацтва" артыкул выпускніка Бела-рускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа Яўгена Бельскага "Асветнік і паэт", у часопісе "Роднае слова" артыкул прафесара Беларус-кага дзяржаўнага ўніверсітэта Алеся Іванавіча Бельскага "Гаворыць сэрца роднай мовай…"

На заключэнне я хачу павіншаваць Уладзіміра Антонавіча з яго юбілейным Днём народзінаў, пажадаць найперш яму здароўя і доўгіх год жыцця, усіх магчымых жыццёвых даброт і зямных радасцей. Дзякуй Табе, Вало-дзя, што Ты ёсць у мяне і ўсіх нашых агульных сяброў і знаёмых!

І напрыканцы майго слова пра сябра хачу прапанаваць паэтычныя радкі вучаніцы Уладзіміра Антонавіча, выпускніцы Аршанскай педвучэльні, апошняе месца працы якой - Камітэт па адукацыі і справах моладзі Менскага гарадскога выканаўчага камітэта (загадчыца аддзела кадраў) - Вольгі Міхайлаўны Сяргеевай:

Мне амаль шэсцьдзесят,

але і сёння маё сэрца ёкае,

Калі думкі імкнуцца ў памяць

глыбока-далёкую.

Педвучылішча. Орша.

Шэсцьдзесят сёмы - семдзесят першы.

Там вучылася, там пачала пісаць свае вершы.

Цешаць сэрца ўспаміны,

мрояцца думкі-вандроўкі:

"Як ты там, мая маладосць?

Дзе ж мае вы, сяброўкі?"

Час бяжыць, лічыць мой каляндар

вёсны спраўна -

Адзначае свой юбілей наш любімы настаўнік!

Добра помніцца мне:

йдзе урок беларускае мовы,

Сказы пішам, дыктоўкі,

разбіраем па схемах словы,

Хоць не ўсё ўдавалася нам,

хоць адразу не ўсё разумелі,

Пасля школак вясковых шмат чаго мы не ўмелі.

Але штосьці у тым, што даў лёс нам нагоду

Напаткаць чалавека, на якога гатовы маліцца.

Сярод іншых нічым "не рабіў ён пагоду",

Ды праз сорак гадоў не магу пра яго я забыцца.

І як сёння прыпомню:

уваходзіць у клас, пратрэ акуляры,

Неяк шчыра-лагодна скажа добрае слова,

І ад гэтага нашы праясняюцца твары:

"Ты выткана дзіўная родная мова!.."

А словы гучаць някрыўдна зусім, як прыпеўка:

"Вы ж, даражэнькая,

усё ж гультаяватая дзеўка.

Мабыць, падручнік толькі цяпер адгарнулі.

"Да будет вам стыдно!"

Прывітанне матулі!"

Можна многае ўспомніць,

ды навошта тут лішнія словы,

Як штось параіць і дапамагчы

былі Вы любому гатовы.

І праз столькі гадоў

ў Вас запытаць нават ноччу знянацку -

Выпускнікоў назавеце сваіх

Вы па імені, прозвішчу, нават па-бацьку.

І галоўнае, чаму нас вучылі:

любіць свой край, нашу мову,

Жыць па сумленні заўжды,

трымаць сваё слова.

Пра Вас гаварылі мы вучням сваім,

пра Вас ведаюць нашыя дзеці.

Паштоўкі і пісьмы ад Вас,

здаецца, найлепшыя ў свеце.

Пройдзена мноства дарог,

а нашы сустрэчы - як суддзі…

Беражэ хай Вас Бог,

хай шануюць Вас людзі!

Многа-многа гадоў я пражыць Вам жадаю,

Шчасця здароўя, шчырых сустрэч нагадаю…

Па-сяброўску люблю, ад душы абдымаю!

Ваша вучаніца Вольга Сяргеева (Качанова).


Анатоль Валахановіч



Пастанова Рады і Рэвізійнай камісіі Менскай абласной арганізацыі ТБМ

30 жніўня 2011 г.


1. Склікаць чарговую абласную канферэнцыю ТБМ 17 верасня (субота) у г. Менску у сядзібе ТБМ (вул. Румянцава, 13), пачатак аб 11.00.

2. Вызначыць наступныя квоты дэле-гатаў на канферэнцыю: ад кожнай арганізацыі, якая стаіць на ўліку ў мясцовых органах улады, да 10 верасня вылучыць па аднаму дэлегату.

Пратакол аб вылучэнні і анкету дэлегата перадаць у сядзібу ТБМ да 15 верасня 2011 г.

Суполкі ТБМ, якія стаяць на ўліку толькі ў Сакратарыяце ТБМ, могуць вылучаць па аднаму дэлегату з правам дарадчага голасу.

3. Прасіць Сакратарыят ТБМ знайсці магчымасць аплаціць праезд дэлегатаў.



Парадак дня Менскай абласной канферэнцыі ТБМ

17 верасня 2011 г.

1. Выбары старшыні, намеснікаў, Рады і Рэвізійнай камісіі.

2. Вылучэнне дэлегатаў на чарговы з'езд ТБМ.

3. Вылучэнне кандыдатур у Рэспуб-ліканскую Раду ТБМ.


ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ПАВЕДАМЛЕННЕ

аб правядзенні чарговай VII І справаздачна-выбарнай асамблеі

РГА "Таварыства беларускай школы"

і нацыянальнай канферэнцыі "Пострэформенны стан беларускай адукацыі"

Імпрэзы адбудуцца ў Менску 24 верас-ня 2011 года а 11 гадзіне. Месца правядзення - сядзіба ТБМ (Менск, вул. Румянцава, 13).

Парадак працы.

· Справаздачныя выступленні:

старшыні РГА "ТБШ", бухгалтара, рэвізійнай камісіі.

· Выступленні сяброў канцылярыі, рады і дэлегатаў .

· Выбары:

старшыні РГА "ТБШ", намеснікаў, сяброў рады, канцылярыі, рэвізійнай камісіі.

· Правядзенне нацыянальнай канфе-рэнцыі "Пострэформенны стан беларускай адукацыі". Праблемнае поле дыскусій:

- Параўнальны аспект сістэмы адукацыі за мяжою і ў нас. Калі далучыцца Беларусь да Балонскага працэсу?

- Змены ў адукацыі пасля апошняй рэформы. Стан навучання і выхавання ў аду-кацыйных установах рэгіёнаў.

- Што трэба зрабіць, каб беларуская школа была беларускай па сутнасці?

Дэлегатаміасамблеі, згодна статуту ТБШ, з'яўляюцца сябры выбарных органаў:

Алесь Лозка (старшыня ТБШ); Тамара Мацкевіч, Алесь Сядзяка, Максім Чарняўскі (намеснікі старшыні); Бярнарда Іванова (Менскі раён), Крысціна Вітушка, Уладзімір Колас (сябры канцылярыі); Рэгіна Сімакова з Брэста, Мікола Савіцкі, Уладзімір Васілевіч, Тамара Сухая, Яўген Адамовіч, Уладзімір Содаль, Таццяна Канопкіна з Гродна, Анатоль Крупа з Лідчыны, Язэп Стэпановіч, Вінцук Вячорка, Віталь Гарановіч з Глыбокага, Анатоль Кры-варот, Лявон Баршчэўскі, Аляксей Рагуля, Віктар Цітоў, Аляксандр Перасыпкін (Жодзіна), Пятро Садоўскі, Аляксей Пяткевіч з Гродна (сябры рады); Лявон Анацка з Ліды, Юры Калбасіч з Глыбокага, Алёна Фідэльская (сябры рэвізійнай камісіі); а таксама абраныя дэлегаты (па аднаму) на пасяджэннях зарэгістраваных раённых суполак ТБШ (Берасцейская, Гарадзенская, Лідская, Глыбоцкая, Аршанская).

Дэлегаты ўдзельнічаюць і ў пасяджэннях канферэнцыі. Здадзеныя ў электронным варыянце анатацыі выступленняў (да адной старонкі, А-4) у дзень канферэнцыі будуць надрукаваны ў часопісе "Летапіс ТБШ".

Алесь Лозка.


У Ганцавічах прайшоў XVIII Дзень беларускага пісьменства

4 верасня ў горадзе Ганцавічы (Берасцейская воб-ласць) праходзіў XVIII Дзень беларускага пісьменства.

У адкрыцці свята пры-нялі ўдзел прадстаўнікі куль-турнай грамадскасці, мясцо-выя жыхары, супрацоўнікі міністэрстваў культуры, інфар-мацыі і іншых ведамстваў, за-межныя дыпламаты.

Віца-прэм'ер Беларусі Анатоль Тозік зачытаў віталь-нае слова кіраўніка дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адзначае, што Дзень беларускага пісьменства стаў знакавай па-дзеяй культурнага жыцця кра-іны, якое сведчыць "аб багацці гістарычнай спадчыны і духоўных традыцый нашага народа".

У каментары Бела-ПАН міністр культуры Павел Латушка адзначыў, што свята пісьменства "ўжо ўпісана ў лік найважных падзей краіны". "Вельмі важна, што мы звяр-таемся да нашых вытокаў, каранёў, пісьменства, якімі мы можам ганарыцца яшчэ з часоў Ефрасінні Полацкай, Сымона Буднага, Купалы, Коласа, Ка-раткевіча, Быкава і многіх іншых прадстаўнікоў нашай культуры", - сказаў ён.

Да Дня пісьменства Ганцавічы непазнавальна змяніліся, памаладзелі напоўніліся беларускім зместам. На традыцыйнай жнівеньскай канферэн-цыі раённага аддзела адукацыі ўсе выступленні (100%) былі па-беларуску. У рамках Дня беларускага пісьменства тут быў адкрыты помнік Якубу Коласу, з маладымі гадамі якога Ганцаўшчына непарыўна звя-зана, і алея Пісьменства, прайшла прэзентацыя гістарычна-дакументальнай кнігі-альбома "Ганцаўшчына - край легенд і талентаў народных", паэтычныя чытанні, фэст кніг і прэсы, святочныя канцэрты, кірмашы-продажы сувеніраў, шматлікія гульні і конкурсы. Да свята Белпошта выпусціла мастацкі канверт і блок марак з гербам Ганцавіч.

Дзень пісьменнасці сабраў вялікую колькасць мяс-цовых жыхароў - асабліва шматлюдна на цэнтральным пляцы, дзе разгарнуліся ас-ноўныя падзеі свята, і на вуліцах, дзе размешчаныя ганд-лёвыя кропкі.

Папярэдні Дзень беларускага пісьменства праходзіў у 2010 годзе ў Хойніках (Гомельская вобласць). Наступ-ны, у 2012 годзе, плануецца святкаваць у Глыбокім (Віцебская вобласць).

Паводле СМІ.

Сымон Барыс


Плошча Незалежнасці

(Менск у дні жнівенскага путчу ГКЧП, 1991 года)

(Заканчэнне. Пачатак у папярэднім нумары.)

Нядзеля, 25 жніўня, у будынку Дома Ураду прадоўжыла работу нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР. На плошчу прыйшлі прыхільнікі З. Пазьняка і дэмакратыі з самай раніцы. Прыехалі палітычныя дзеячы і з іншых гарадоў Беларусі. Над плошчай луналі бела-чырвона-белыя сцягі. Гучалі заклікі: "Незалеж-насць!" "Жыве Беларусь!" З рэдакцыі часопіса "Роднае слова" на мітынг прыходзіў, апрача мяне, яшчэ рэдактар Здзіслаў Сіцька, які спачатку пісаўся Сіцько (па-руску), а пасля я яго пераканаў, што беларускае прозвішча - Сіцька.

У другой палове таго дня з плошчы Леніна група ўдзельнікаў мітынгу са сцягамі накіравалася на вуліцу К. Маркса, 38, да будынка ЦК КПБ і акружыла яго з усіх бакоў. Напэўна такі загад па-ступіў ад З. Пазьняка. Калі ад яго, дык ён выконваў указ Прэзідэнта СССР М. С. Гар-бачова ад 24 жніўня 1991года "Аб маёмасці Камуністычнай партыі Савецкага Саюза". У ім было сказана: "1. Саветам народных дэпутатаў узяць пад ахову маёмасць КПСС".

З будынка ЦК КПБ дазвалялася толькі выходзіць, але нічога не выносіць. Усім забаранялася ў яго ўваходзіць. Такім чынам, дэманстранты пад кіраўніцтвам Мікалая Разумава (актывіста АДПБ з Оршы) узялі пад ахову будынак ЦК КПБ. (Разумава я добра ведаў па дзейнасці ў АДПБ. Ен у красавіку 1991 года падчас масавых забастовак па ўсёй краіне (былі выкліканы павышэннем цэн) праславіўся ў Оршы тым, што на 12 гадзін спыніў рух цягнікоў праз станцыю Орша. Супраць яго завялі крымінальную справу і, каб не жнівеньскія падзеі 1991 года, яму б не пазбегнуць папраўчай калоніі.У той дзень каля будынка ЦК КПБ я паці-кавіўся ў яго, як з крымінальнай справай, а ён сказаў, што пакуль вісіць незакрытая. Пасля жнівеньскага путчу крымінальную справу аршанскага героя закрылі.)

Кіраваў аховай будынка ЦК КПБ не адзін М. Разумаў. Напэўна, старшыня КДБ БССР ці нехта іншы даручыў маладому лейтэнанту КДБ у форме (прозвішча яго я не запісаў, а таму не памятаю) дапамагаць Разумаву. Такім чынам, актывіст АДПБ Мікалай Разумаў і малады лейтэнант КДБ узялі пад ахову будынак ЦК КПБ. А я, былы камуніст з 30-гадовым стажам, навязаўся ім у памочнікі. Цэнтральны ўваход быў з вуліцы К. Маркса, ад Аляксандраўскага сквера. Пры ўваходзе ў будынак ЦК КПБ стаялі на падстаўках дзве гіпсавыя фігуры камуністычных правадыроў: злева - Карла Маркса, справа - Уладзіміра Леніна. Ленін у гэты дзень плакаў: з яго вачэй яўна вы-ступалі слёзы. Гэта пастараліся нашы мастакі. Яны празрыстым лакам пакрылі так твар Леніну, што ён ад сораму заплакаў. І была для таго важкая прычына. Каля Леніна ўнізе стаяла труна, пакрытая чырвоным палатном, на якім былі зроблены надпісы:

ВКП(б) КПSS.

Пасля апошнюю абрэвіятуру замянілі на КПСС . Здымак труны з надпісамі: ВКП(б) КПСС год ці два таму (у 2009 ці ў 2010 гадах) надру-кавала газета "Народная во-ля". Дакладна не ведаю, а той парфоменс з труной і бюстам арганізаваў мастак Аляксей Марачкін. Ва ўсякім разе я яго тады там бачыў. Без яго ўдзелу не абышлося. А 17 гадзіне з Масквы прыляцеў былы са-кратар ЦК КПБ, дэпутат Вяр-хоўнага Савета СССР Яфрэм Сакалоў з жонкай і хацеў пра-йсці ў ЦК КПБ. Я яго не пра-пусціў у ЦК і пачаў з ім дыс-кусію. Але ён мяне заспакоіў і нават са мной і Разумавым даволі карэктна пагаварыў. Знайшлі аб чым пагаварыць. У будынак ён адмовіўся захо-дзіць і сказаў, што М. Гарбачоў сам дапусціў памылку, узяўшы сабе ў віца-прэзідэнты Янаева. Гэты былы камсамольскі ра-ботнік, прыхільнік выпіць ніяк на гэту пасаду не гадзіўся. І яго дэпутаты тройчы пракацілі, але Гарбачоў настаяў на сваім і вось вынік. Сакалоў таксама сказаў, што ён не супраць не-залежнасці БССР. Так, напрык-лад, пры яго кіраўніцтве ў Бе-ларусі ўвялі паясны час (адно-лькавы з Прыбалтыкай і Украінай). Да лейтэнанта КДБ падышоў рабочы і паведаміў, што з будынка ЦК КПБ ёсць падземны выхад па другі бок вуліцы, каля будынка Рэспубліканскай бібліятэкі імя Леніна. Каля таго лазу таксама выста-вілі ахову. Каля 19 гадзін я ад-правіўся дадому. І толькі дома пачуў, што Вярхоўны Савет БССР прыняў законы аб палі-тычнай і эканамічнай незалеж-насці БССР. У аўторак, 27 жніў-ня 1991 года, газета "Звязда" выйшла з крыклівым надпісам над загалоўкам газеты:

1991 год. 25 жніўня.

20 г . 08 мін.

Беларусь незалежная!

На той жа старонцы надрукаваны фотаздымкі Я. Пясецкага з плошчы. На адным плакаце напісана:

Людзі, мае людзі!

Чаго ж Вы нарабілі?

Здраднікаў на шыю

Сабе пасадзілі.

На другі транспаранце намалявана свастыка, а пад ёй напісана: "Фашысты" .

Мне расказвалі, што ў той вечар, калі прынялі Закон аб незалежнасці- Дэкларацыі аб сувярэнітэце Беларускай ССР надалі статус Канстытуцыйнага закона - народ рада-ваўся: грымелі апладысменты, воклічы "Ура! Жыве Бела-русь". У тыя дні ўсе падзеі фатаграфаваў былы вайсковец Уладзімір Кармілкін, прыхі-льнік і актывіст БНФ.

10 снежня 1991 года ў будынку Вялікага тэатра опе-ры і балета была вечарына, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Багда-новіча. Там дэпутат Андрэй Завадскі паведаміў мне, што сесія Менскага гарадскога Са-вета плошчу каля Дома Урада назвала плошчай Незалеж-насці, вуліцу М. Горкага пера-йменавала ў вуліцу Максіма Багдановіча, Ленінскі праспект - у праспект Францішка Ска-рыны. У той жа дзень Вяр-хоўны Савет Рэспублікі Бела-русь зацвердзіў Белавежскія пагадненні. Беларусь канчат-кова набыла незалежнасць. А назву дзяржавы "Рэспубліка Беларусь" яна атрымала ў чацвер, 19 верасня 1991 года. На галасаванне, апрача прыня-тай назвы, ставіліся Нілам Гілевічам яшчэ такія: Крывія, Ліцвінія, якія не прайшлі. У той жа дзень дэпутаты зацвердзілі ў якасці дзяржаўных сімвалаў герб "Пагоня" і нацыянальны сцяг. Дарэчы, у будынак Дому Ўраду з плошчы яго прынеслі дэпутаты Уладзімір Кавалёнак, і Інэса Драбышэўская і паста-вілі яго ў калідоры. А калі за-цвярджалі дзяржаўную сім-воліку, у залу пасяджэнняў на сесію Вярхоўнага Савета бела-чырвона-белы сцяг прынеслі дэпутаты Валянцін Голубеў, Галіна Сямдзянава і Вольга Галубовіч.

Пасля правала путчу на Менскім гадзіннікавым за-водзе выпусцілі тысячу муж-чынскіх гадзіннікаў з гербам "Пагоня", які 19 верасня 1991 года стаў дзяржаўным.

Вось так у 1991 годзе стваралася незалежная дзяр-жава Рэспубліка Беларусь.


Лідчына ў асобах і падзеях

У краязнаўстве прадметам вывучэння з'яўляецца тэрыторыя, мясцовасць, што вызначаецца паняццем "родны край".

Кожная бібліятэка Лідчыны акрэслівае тэрытарыяльныя межы свайго краю. Для сельскай бібліятэкі - сельскія населеныя пункты, у межах якіх яна ажыццяўляе сваю дзей-насць, для гарадской бібліятэкі - горад або мікрараён, дзе яна размешчана, для цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы - Лідскі раён. Аднак наш край - гэта не ізаляваная тэры-торыя, а частка вобласці і кра-іны, звязаная з імі ўсімі бакамі жыцця. Акрамя таго ў даволі значны гістарычны перыяд Лідчына мела зусім іншыя межы. Таму цэнтральная бібліятэка збірае і захоўвае матэ-рыялы і па Лідскаму павету.

Аснова бібліятэчнага краязнаўства - гэта стварэнне фонду краязнаўчых і мясцовых дакументаў. ЦБ збірае і захоўвае любыя творы друку, не-апублікаваныя (рукапісы, машынапісныя, графічныя) кры-ніцы, аудыёвізуальныя і электронныя дакументы, прысвечаныя прыродзе, гісторыі, эканоміцы, грамадскаму і літаратурнаму жыццю, культуры і мастацтву Лідчыны, незалежна ад мовы і месца выдання.

Сёння фонд уключае кнігі, брашуры, лістоўкі, плакаты, графіку, перыядычныя выданні. "Лідская газета", напрыклад, захоўваецца з 1970 года, калі яна яшчэ называлася "Уперад". Есць амаль усе нумары "Лідскага летапісца", часопіс "ОНИКС" і альманах "Ад лідскіх муроў".

Ксеракопіі краязнаўчых артыкулаў з часопісаў, газет і зборнікаў захоўваюцца ў тэматычных папках "Прырода Лідчыны", "Ліда! Чаму так названа?", "Тапаніміка Лідчыны", "Лідскі замак", "Друк на Лідчыне", "Архітэктура Лідчыны", "Горад у творах літаратуры і мастацтва", "Дажынкі-2010". Асобныя тэматычныя папкі прысвечаны адпаведным перыядам у гісторыі Ліды і Лідчыны, знакамітым гістарычным асобам, літаратарам і мастакам, прадпрыемствам Ліды інш. Усяго ў ЦБ больш за 100 такіх папак-дасье.

Акрамя таго, паступова краязнаўчы фонд папаўняецца электроннымі носьбітамі інфармацыі. Напрыклад, "Гродна", дакументальны фільм "Горад Ліда", "Культура Лідчыны: традыцыі і сучаснасць", запісы "Гудскі гармонік", "Песні Уладзіміра Гарачова", электронная кніга "Імёны на абелісках", мультымедыйныя прэзентацыі "Вызваленне Ліды: гісторыя і памяць" (ЦБ), "І сорак дзевяць невядомых... Бой каля вёскі Гуды" (Гудскай с/б), "Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны - нашы землякі" (Тарноўскай с/б) і відэа-фільм "Помні іх імёны - яны прайшлі дарогамі вайны" (Бердаўскай с/б), якія атрымалі Гран-пры абласнога конкурса "У нашых сэрцах - памяць", прысвечанага 65-годдзю Вялікай Перамогі.

Для папаўнення края-знаўчых фон-даў бібліятэк Лідчыны ЦРБ самастойна рыхтуе і выдае краязнаўчыя календары, літаратурныя зборнікі ("Мой горад цудоўны як песня", "Мая маленькая Радзіма", "Уладзмір Васько. Кругаварот жыцця"), буклеты ("Адкуль наш род. Гербы Ліды", да 110-годдзя з дня заснавання завода "Лідсельмаш"), дайджэсты "Мастакі Лідчыны", "Янка Купала і Лідчына", "Дакудаўскі заказнік"), рэкамедацыйныя спісы і закладкі ("70 год з часу ўтварэння Лідскага раёна"). У серыі "Славутыя землякі" падрыхтаваны буклеты "Ірына Багдановіч", "Рычард Смольскі", "Хрысціна Лялько", "Казімір Нарбут", "Данута Бічэль", "Ігнат Дамейка" і інш. У серыі "Звязаны лёсам" - "Валянцін Таўлай", "Людміла Мягкова", "Віктар Бачароў", "Алесь Судар".

Краязнаўчая дзейнасць бібліятэкі можа паспяхова раз-вівацца толькі пры наяўнасці і належным стане краязнаўчага даведачна-бібліяграфічнага апарата, а найперш - краязнаўчай картатэкі.

Традыцыйная карткавая краязнаўчая картатэка ЦБ займае 20 скрынак і адлюстроўвае ўласны фонд і матэрыялы, якія адсутнічаюць у фондзе, але маюць дачыненне да горада і раёна па зместу. Картатэка пабудавана паводле Тыпавой схемы класіфікацыі дакументаў для краязнаўчых каталогаў (картатэк) бібліятэк Рэспублікі Беларусь і мае наступныя раздзелы: М1 Край у цэлым; М2 Мясцовыя органы ўлады і кі-равання, іх дзейнасць. Грамадскае жыццё краю; М3 Прырода і прыродныя рэсурсы. Экалогія. Ахова прыроды; М4 Эканоміка краю; М5 Ахова здароўя. Медыцынскія ўста-новы. Фізічная культура і спорт; М6 Культурнае будаўніцтва. Навуковае жыццё. Асвета. Друк; М7 Мастацтва. Край у творах мастацтва; М8 Літаратурае жыццё. Край у мастацкай літаратуры; М9 Гісторыя, этнаграфія, археалогія краю. З мэтай найбольш поўнага адлюстравання асаблівасцей нашага краю ў картатэку ўводзяцца тэматычныя рубрыкі "Рыцарскія клубы", "Ганаровыя грамадзяне горада", "Рэспубліканскі фестываль-кірмаш "Дажынкі 2010", "Агратурызм на Лідчыне", "Іх імёнамі названы вуліцы горада", "Святы вёсак", персаналіі і інш.

У электронны каталог сёння ўжо ўнесена амаль 11,5 тыс. краязнаўчых запісаў.

Усе краязнаўчыя дакументы выкарыстоўваюцца пры афармленні кніжных выстаў, такіх як "Мой горад цудоўны як песня"; падрыхтоўцы літаратурных вечароў і прэзентацый кніг, краязнаўчых гадзін і дзён інфармацыі ("Лідчына ўчора, сёння, заўтра"); выкананні краязнаўчых даведак. Краязнаўчы матэрыял шырока выкарыстоўваецца вучнямі, студэнтамі, педагогамі і ўсімі тымі, хто цікавіцца сваім краем.

Як у кожнага чалавека ёсць свой радавод, так і кожны край мае свой адметны, непаўторны лёс, свае багатыя традыцыі. З мэтай захавання, адраджэння і папулярызацыі нацыянальных, культурных, гістарычных традыцый нашай мясцовасці бібліятэкі Лідчыны падтрымліваюць сувязі з гістарычна-мастацкім музеем, установамі культуры і адукацыі, аматарамі-краязнаўцамі.

Галоўны бібліёграф Лідскай ЦРБ імя Янкі Купалы Т. Бальцэвіч.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX