Папярэдняя старонка: 2019

№ 40 (1451) 


Дадана: 08-10-2019,
Крыніца: pawet.net.

Спампаваць




НАША СЛОВА № 40 (1451), 2 кастрычніка 2019 г.

Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі ў Вільні

У Вільні завяршыўся VIII Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі. Адной з найбольш яркіх ягоных падзей стала цырымонія ўручэння Прэміі за лепшую навуковую публікацыю, а таксама бакалаўрскую і магістарскую працы. Сёлета цырымонія ўручэння адбылася ў Віленскай ратушы, а вядоўцамі былі Ірына Раманава з ЕГУ і Алег Трусаў з Універсітэта імя Ніла Гілевіча.

Як заўсёды кангрэс даследчыкаў Беларусі меў насычаную праграму. Сёлета акрамя працы ў 14 панэлях у рамках кангрэсу адбыліся дыскусіі пра Люблінскую унію і перапахаванне парэшткаў Кастуся Каліноўскага. Былі адкрытыя выставы "Жыві, Іване" з нагоды 100 гадавіны смерці Івана Луцкевіча і "Вялікае Княства Літоўскае на старажытных мапах. Погляд з Беларусі". Традыцыйнай падзеяй кангрэсу стала ўручэнне прэміі за лепшую навуковую публікацыю. Прэмію таксама атрымалі Вольга Шпарага, Іван Новік, Арцімовіч Таццяна і колішняя супрацоўніца нашага радыё Паліна Прысмакова. Спіс даследаванняў, якія атрымалі прэмію кангрэсу па выніках 2018 года:

Алесь Смалянчук. "Раман Скірмунт (1868-1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю" - Менск: Выдавец Зміцер Колас, 2018;

Яўген Глінскі. "Фальсіфікацыі дакументаў аб дваранстве ў Слуцкім павеце Мінскай губерні ў канцы ХVІІІ - першай палове XІX ст." // Беларускі гістарычны часопіс. 2018, № 5;

Вольга Шпарага. "Сообщество-после-Холокоста: на пути к обществу инклюзии" - Минск: Медисонт, серия "ECLAB books", 2018;

Іван Новік. "Тэмпаральная семантыка ў эсэ І. Абдзіраловіча "Адвечным шляхам"" // Философские исследования. Сборник научных трудов. Выпуск 5. - Минск: Беларуская навука, 2018 - с. 343-357;

Паліна Прысмакова. "Understanding relationships between public service motivation and involvement in sociopolitical organizations: Perspectives of organizational field theory. Public Administration", 1-22.

Ангеліна Герус. "Мастацкая культура біблійнай па-рафрастыкі ў шматмоўнай літаратуры Беларусі XVI-XVII стст."

Таццяна Арцімовіч. "Экспериментальный театр в БССР в период "оттепели". "Между" модернизмом и авангардом".

У літоўскую сталіцу прыехалі каля 500 навукоўцаў з больш чым 20 краін свету. На працягу трох дзён працы кангрэсу разглядаліся пытанні, звязаныя з гісторыяй, эканомікай Беларусі і яе месцам у сучаснай геапалітыцы. На думку гісторыка і грамадскага дзеяча Алега Трусава, кангрэс мае важнае навуковае і грамадскае значэнне, асабліва ў сённяшніх палітычных умовах:

- Ён адбываецца ў такі пераломны момант, калі ўсё ў нашай гісторыі, Еўропе і ў свеце ў такіх хісткіх пазіцыях стаіць. Вельмі добра, што ў нашай старадаўняй сталіцы Вільні сабраліся аматары беларускай гісторыі з розных краін. Гэты кангрэс, канешне, паўплывае таму, што з'ява цікавая і ўвесь свет даведаецца, што пытанне беларускай гісторыі мае міжнароднае значэнне, а не толькі там нейкае ўнутранае.

Амаль 10 гадоў актыўны ўдзел у арганізацыі гэтага мерапрыемства прымаюць не толькі беларускія, але і літоўскія навукоўцы. Кажа дырэктар інстытута Вялікага Княства Літоўскага, супрацоўнік універсітэта Вітаўта Вялікага ў Коўні Рустыс Камунтавічус:

- Гэты кангрэс важны не толькі для беларусаў, для Беларусі, але і для Літвы, бо мы вельмі блізкія. Такая тэндэнцыя, што мы больш глядзім на Брытанію, на Амерыку ці кудысьці, а не на тое, што пад носам. Канешне гэта дрэнная тэндэнцыя, бо з геапалітычнага пункту гледжання, з культурнага, з эканамічнага пазнаць сваіх суседзяў вельмі важна. Намагаюцца нашы інтэлектуалы гэта неяк змяняць, але пакуль не надта паспяхова.

На думку арганізатараў, асаблівую зацікаўленасць Беларуссю праяўляюць даследчыкі з Польшчы. Але менавіта Літва найчасцей прадстаўляе пляцоўкі для правядзення кангрэсу. Некалькі разоў запар ён праходзіў у Коўні, два гады таму - у Варшаве. А сёлета даследчыкі сабраліся ў колішняй сталіцы Вялікага Княства Літоўскага - Вільні. Кажа старшыня арганізацыйнага камітэта кангрэсу, доктар палітычных навук Андрэй Казакевіч:

- Наша мэта - забяспечыць камунікацыю паміж гэтымі людзьмі. Паляпшаць якасць даследаванняў, спрыяць паўставанню новых даследчых праектаў, грамадскіх праектаў. Сціраць мяжу паміж акадэмічнай і экспертнай супольнасцю, прыцягваць больш увагі медыяў да вынікаў даследаванняў Беларусі. Ствараць больш аргументаваны і больш зразумелы вобраз сучаснай Беларусі. І ў акадэмічнай супольнасці беларускай, і за мяжой існуе дастаткова вялікая колькасць розных міфаў, недакладных разуменняў таго, што адбывалася і што адбываецца ў сучаснай Беларусі. Мы бачым адну з місій кангрэсу менавіта ў тым, каб гэтае разуменне Беларусі паляпшалася.

Першы раз у гісторыі кангрэсу ў праграму была ўключана праваслаўная Боская літургія на беларускай мове для ўдзельнікаў форуму. Яе адслужылі ў царкве св. Параскевы Пятніцы на пачатку другога дня працы кангрэсу.

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя, г. Вільня.

Мова і нацыянальная свядомасць

26 верасня - Еўрапейскі дзень моў

Юрый Хлапонін

(Працяг. Пачатак у папярэднім нумары.)

Казаць, што моўны фактар з'яўляецца вядучым на палітычных перавагах украінскага насельніцтва, нельга. Аднак, ён з'яўляўся аб'ектам вострых спекуляцый сярод палітычных апанентаў у 2004 і 2014 гадах. Я думаю, шмат хто памятае, як адной з асноўных тэмаў расейскай прапаганды ў 2014 годзе стала нібыта парушэнне правоў рускамоўнага насельніцтва, і дзе потым гэтая прапагандысцкая кампанія знайшла водгук.

Тым не менш, з часам моўнае пытанне становіцца трэцяпланавым у нашых паўднёвых суседзяў, тым больш, калі відавочна, як гэтым пытаннем палітыкі прыкрываюць немагчымасць вырашаць акутуальныя праблемы карупцыі, беднасці. Як паказваюць тры апошнія прэзідэнцкія кампаніі, пераможцам з'яўляецца той, хто будуе праграму на вырашэнні першарадных праблем, і прапануе баланс у вырашэнні пытанняў моўнага плану.

Яшчэ адзін, не такі вядомы, як украінскі, але таксама відавочны прыклад - канфлікт паміж часткамі Бельгіі - Фландрыі і Валоніі. Ён таксама мае моўны падмурак - Фландрыя на поўначы размаўляе на нідэрландскай мове, Валонія на поўдні - на французкай, адпаведна, жыхары гэтых рэгіёнаў абіраюць сваіх прадстаўнікоў у парламент, што з'яўляецца прычнай палітычнага крызісу, які час ад часу ахоплівае Бельгію. Розніца ад Украіны ў бельгійцаў у тым, што яе насельніцтва - прадстаўнікі двух этнасаў - фламандцы і валонцы, якія выкарыстоўваюць адпаведна розныя мовы камунікацыі.

Разнароднасць у моўным плане ў тым ліку стала і прычынай канфлікту ў Малдове, дзе ў рэгіёнах, дзе большая частка насельніцтва размаўляе і лічыць роднай расейскую мову (маецца на ўвазе Гагаузія і Прыднястроўе), меў месца ваенны канфлікт. І гэта пры тым, што ў Прыднястроўі і Гагаузіі, большую частку насельніцтва складае карэннае насельніцтва - адпаведна, малдаване і гагаузы. Як вынік, Прыднястроўе стала асобнай, нікім не прызнанай рэспублікай, а Гагаузія час ад часу намагаецца рэалізаваць свае сепаратысцкія тэндэнцыі, у тым ліку падтрымліваючы прарасейскія сілы ў рамках Малдовы.

Узгадваючы моўныя сітуацыі ў розных краінах, узнікла разуменне - у першую чаргу патрэбна было пазначыць нашую краіну. Ніжэй мы пакажам вам моўную тэндэнцыю за апошнія дваццаць год - адсотак людзей, якія размаўляюць беларускай мовай, у параўнанні з рускай:

Абсалютнае дамінаванне рускай мовы ва ўсіх сферах жыцця беларускага грамадства адлюстроўваецца ва ўсіх грамадска-палітычных працэсах нашай краіны, пачынаючы ад вынікаў рэферэндуму 1995 году, дзе па пунктах інтгэграцыі з Расеяй, надання рускай мове статусу другой дзяржаўнай, фактычнае вяртанне савецкай сімволікі, "за" прагаласавала, адпаведна, 83% і 75% адсоткаў насельніцтва. І зараз, беларуске насельніцтва зыходзячы, з сацапытанак, у большасці падтрымлівае саюз з Расеяй у параўнанні з еўрапейскім кірункам.

Здавалася б, усе гэтыя "палітычныя" прыклады пацвярджаюць наша моўнае правіла. Тым не менш, тут ёсць свае выключэнні. Першае, якое прыйшло мне на думку - Ірландыя. У гэтай краіне толькі 20 адсоткаў насельніцтва валодаюць ірландскай мовай, вывучаючы яе самастойна ў дарослым узросце, астатнія выкарыстоўваюць ангельскую.

Ірландская мова была асноўнай мовай камунікацыі ў Ірландыі да пачатку паступовай ангельскай заваёвы вострава. З гэтага моманту, пачынае скарачацца колькасць яе карыстальнікаў, асабліва ў 19 стагоддзі, пасля моцных сацыяльных узрушэнняў у краіне. Тым не менш, гэта не стала перашкодай для яе народа, пасля доўгай барацьбы за незалежнасць, аднавіць яе ў сярэдзіне 20 стагоддзя. Самі ірландцы - і гэта відавочна, у незалежнасці ад таго наколькі добра вы ведаеце гэтую краіну, даволі выразна пазіцыянуюць сябе менавіта як ірландцы (асобнае выключэнне толькі ў Паўночнай Ірландыі, але там ключавы фактар - рэлігійны). Чаму тады па сутнасці страта сваёй мовы не зашкодзіла захаваць ірландскую самаідэнтыфікацыю?

Цікавае тлумачэнне гэтаму дае гісторык А. Д. Бабарэка: самасвядомасць ірландскага народа фармавалася як следства працяглай барацьбы мясцовага насельніцтва супраць пранікнення ангельцаў, як адказ на спробы ангельскіх уладаў англізаваць ірландцаў. Гэта прывяло да афармлення "межаў" паміж нацыянальнасцямі. Такім чынам, разыходжанне сістэмы каштоўнасцяў, культурнай арыентаванасці, прывяло да фармавання супрацьстаўлення, самаідэнтыфікаванасці ірландцаў як асабонага этнасу. Нават нягледзячы на нізкі ўзровень валодання мовай сярод насельніцтва.

Напэўна, яшчэ адно пытанне, якое ўзнікае, калі патрэбна давесці важнасць мовы для фармавання ідэнтыфікацыі чалавека: якім чынам, з часам, асобным этнасам атрымоўваецца зберагчы, іншым - згубіць, а трэцім - узрадзіць сваю мову.

Неаднаразова сутыкаўся ў побыце з параўнаннямі гісторый польскай і украінскай мовы, таму, на гэтым прыкладзе буду паказваць, у чым назіраюццца асноўныя разыходжанні ў тым, як у аднолькавы час польскую мову атрымалася зберагчы, а ўкраінская прыйшла ў заняпад.

Калі казаць пра Украіну, то, моўная сітуацыя ў нашых паўднёвых суседзяў станам на 1910 складалася наступным чынам:

Як бачна, ва ўсходніх рэгіёнах на ўкраінскай мове размаўляла нават больш, чым на захадзе Украіны. І гэта пры існаванні ўжо на той час абмежаванняў на карыстанне мовай. Прычынамі захавання ўкраінскай мовы на ўсходзе былі такія фактары:

1. Большая частка насельніцтва пражывала ў сельскай мясцовасці, у большасці сваёй складалася з этнічных украінцаў; увогуле, украінскае сяло было пэўным "змагаром" за традыцыі, каштоўнасці народа, як, менавіта, і ў іншых краінах.

2. Да Кастрычніцкага перавароту адукацыя ў Расіі не была абавязковай, альбо абмяжоўвалася толькі пачатковай школай, у лепшым выпадку, таму спробы распаўсюдзіць расейскую мову сярод насельніцтва, як і забараніць украінскую, не мелі высокай эфектыўнасці.

Станам на 1991 год, у час распаду Савецкага Саюзу, сітуацыя з вывучэннем украінскай мовай у школах Украіны выглядала так:

Як вынік - мы маем зараз тую моўную сітуацыю ва Украіне, пра якую мы казалі вышэй. Што змянілася за гэтыя 80 год? Мы будзем браць перыяд з пачатку 1930-х гадоў (дагэтуль адбываўся непрацяглы працэс украінізацыі):

1. Рэпрэсіі ў дачыненні да ўкраінскай інтэлігенцыі, культурна-інтэлектуальнага складніка насельніцтва, асабліва ў 1930-я гады; да пласту, на якім трымалася станаўленне і развіццё ўкраінскай мовы, атрымання яе сваеаблівай літаратурнай формы.

2. Разбурэнне ўкраінскага сяла, "крыніцы" ўкраінскай мовы, у 1930-я гады, праз правядзенне калектывізацыі, раскулачванне сялянства, якое ў большасці сваёй заўсёды мела індывідуалісцкі характар вядзення гаспадаркі; Галадамору 1932-1933 гадоў, ахвярамі якога сталі каля 4 мільёнаў чалавек (!). Адпаведна, спустошаныя сельскія тэрыторыі Украіны засяляліся перасяленцамі, у асноўным з тэрыторыі Расеі.

3. З 1938 года адбываецца абавязковае вывучэнне расейскай мовы ва ўсіх школах усіх рэспублік СССР, і, паралельна, абмежаванні ў выкарыстанні моваў нацыянальных рэспублік Савецкага Саюза.

4. Прывілегіяванае становішча расейскай мовы ў рэгіёнах СССР, пачынаючы з даплаты расейскамоўным выкладчыкам у школах СССР, бацькі атрымалі права самастойна выбіраць мову навучання для сваіх дзяцей, і гэта ва ўмовах дамінавання расейскай мовы ў вышэйшых адукацыйных установах, сярэдняй тэхнічнай і прафесійнай адукацыі.

5. Усе сферы: партыйнага, дзяржаўнага і грамадскага жыцця, СМІ, усе галіны эканамічнага жыцця і іх справаводства вяліся на рускай мове. Культурнае жыццё СССР таксама абсталёўвалася на расейскай мове; пры гэтым украінская мова падаецца як элемент буржуазнага нацыяналізму, "сельскасці", такім чынам, разглядаецца ў больш невыгадным становішчы, чым руская мова.

(Працяг у наступным нумары.)

Таямніцы палескай зямлі

Год малой радзімы

Замест рэцэнзіі

У 1980 годзе пабачыў свет гісторыка-эканамічны нарыс прафесараў Аляксея Вішнеўскага і Аляксея Літвіна, прысвечаны радзіме вядомага свяціцеля зямлі нашай Кірылы Тураўскага. І вось у старэйшым выдавецтве "Беларусь" выйшаў другі своеасаблівы навукова-папулярны даведнік пра незвычайны палескі горад - "Тураў: старажытны і сучасны". Яго аўтарам стаў пісьменнік, публііцыст і даследчыка гісторыі Юрый Кур'яновіч.

ДОБРА ведаю, што аўтар новага даследвання даўно і шчыра захоплены як маляўнічай прыродай Тураўшчыны, так і гісторыяй даўно мінулых дзён. Гэтае непадробнае, негульнявое захапленне патрыёта Бацькаўшчыны выяўляецца ў ягоных дзеяннях па аднаўленні духоўна-культурнага асяроддзя Палесся. Сёння шматлікае паломніцтва ў таямнічыя мясціны краю нікога не здзіўляе. Незвычайны куточак наведваюць не толькі беларусы, але і замежныя госці. Толькі наўрад ці хто прыпомніць, што менавіта Юрый Кур'яновіч першым пачаў расказваць на старонках рэспубліканскіх выданняў пра загадкавасць крыжа на Барысаглебскіх могілках, які вырастае з зямлі і стаў адным са знакавых турыстычных і рэлігійных аб'ектаў.

Каб прыцягнуць належную ўвагу грамадкасці да праблемы заняпаду Турава, Юрый Уладзіміравіч запрашаў і працягвае запрашаць у яго ў прыватным парадку і знакамітых людзей, і вядомых літаратараў, і радыёстанцыі, і тэлебачанне. Падчас карпатлівай працы над кнігай разам з аўтарам горад наведвалі такія няўрымслiвыя, творчыя людзі, як сябра Саюзаў пiсьменнiкаў Беларусi i Расii паэтка-песеннiца Валянцiна Палiканiна, паэты-барды Валерый Пазнякевiч і Эдуард Акулін, паэт Леанід Дранько-Майсюк, кінадраматург сцэнарыст і паэт Уладзімір Мароз, паэт, публіцыст Алесь Гібок-Гібкоўскі, даследчык гісторыі і культуры, кнігазнавец Валерый Герасімаў, паэт-перакладчык Генадзь Бардышаў. Удзельнікам некаторых быў і аўтар гэтых радкоў. Памятныя сустрэчы адбываліся ў мясцовых доме культуры і бібліятэцы. Тыя, каму давялося прысутнiчаць пры цікавых размовах - не пашкадавалі, бо запамінальныя хвiлiны былi сапраўдным святам душы, гаючым для яе лекам. Па прызнанні самога Юрыя Кур'яновіча, усялякі раз цукар у яго крывi, якi зашкальваў, знiжаўся напалову. Пісьменнік не пераставаў падкрэсліваць, што ён улюбёны ў Тураў. І таму, як толькi выпадала вольная хвiлiна, ён лёцьма ляцеў у мястэчка. На адной з сустрэч ён з хваляваннем прачытаў верш нашай улюбёнай паэткi Яўгенii Янiшчыц:

Будзе слоту абвяшчаць прагноз,

Лiстабой учынiць ператруску,

Песняй, што расчулiла да слёз,

Я прыму цябе па-беларуску.

Сапраўды, нiякая слота не была для Юрыя перашкодай. Ён ахвяраваў сваімі вольнымi ад працы днямi, спяшаўся (і, як бачыце, не адзін) да тураўцоў.

У свой час у краязнаўчым музеі і тураўскіх школах прайшла фотавыстава пісьменніка пад назвай "Краявіды беларускай Палесціны", якая адлюстравала філасофскую непаўторнасць нашай Бацькаўшчыны. Сярод іншых можна было пабачыць здымкі вышэй згаданага крыжа і драўлянай капліцы, на месцы якой пабудавалі новую, з белай цэглы. Гэтыя фатаграфіі ўвайшлі, вядома ж, і ў багата ілюстраваную кніжку пісьменніка-даследчыка.

ПАПЯРЭДНЕ ён падрыхтаваў чытача да ўспрыняцця напісанага і сфатаграфаванага з дапамогай прадмовы пра спазнанне нашага матэрыяльнага свету. Як вядома, на мове геаметрыі зямная прастора мае тры вымярэнні - даўжыню, шырыню і вышыню. У такой сістэме каардынат мы і ўспрымаем і асэнсоўваем, адзначае аўтар, наваколле. Таму не дужа цяжка ўявіць сабе нейкі прасторавы аб'ект у розных вымярэннях, парадак якіх будзе не вышэй за трэці. Так, кропка ў нулявым вымярэнні ператвараецца ў лінію ў аднамернай прасторы, у плоскасць - у двухмернай і, нарэшце, у куб - у трохмернай. А вось уявіць сабе чацвёртае вымярэнне - гэта як сляпому ад нараджэння ўяўна думаць пра фарбы. У гэтым чацвёртым вымярэнні прадстаўнікі розных рэлігійных культаў знайшлі прытулак таямнічым, звышнатуральным з'явам. У некаторых выпадках яны звязваюць яго з душамі памерлых, якія наведваюць наш свет, каб тварыць цуды. Чатырохмерная прастора стала тым эстэтычным гіпераб'ёмам, дзе пасялілася прывабная па вобразна-мастацкай выдумкі старажытная міфалогія і нашай роднай зямлі. У яе загадкавы свет Юрый Кур'яновіч і здзейсніў сваё падарожжа, якое стала (чытач гэта яскрава адчуе) займальнай экскурсіяй у векавую гісторыю краіны і спазнаннем нашай багатай культурнай спадчыны з яе язычніцкімі і біблейскімі матывамі. Матывамі, вельмі характэрнымі для старажытнай Тураўшчыны. Сапраўды, можа, менавіта тут і знаходзіцца каўчэг напаўнення і захавання народнай міфалогіі, ментальнасці і феномену нашай адметнай і незвычайнай культуры.

Каб заінтрыгаваць чытача, непасрэдны расповед аўтар кнігі пачынае з тога месца, дзе б'ецца сэрца палескага краю. Гэта поўдзень краіны, паэтычнае ўзбярэжжа неўтаймавана-наравістай Прыпяці, якой аддае сваю даніну маленькі Струмень. Тут, сярод балотных капішчаў, старажытных славянскіх паселішчаў i рэшткаў першых хрысціянскіх храмаў, дзе само паветра лашчыць нас паляшуцкім духам паданняў i легендаў, і прапісаўся легендарны Тураў - прарадзіма ўсходне-славянскіх народаў, рэліктавая скарбонка беларускай этнаграфіі. Нават сёння, падкрэслівае аўтар, гэтая зямля для многіх нашых суайчыннікаў- terra incognita. Першыя рысы яе міфалагічнасці яскрава вымалёўваліся перада мной, калі мы з Юрыем пераязджалі аднойчы прыпяцкі мост па шашы ад Жыткавіч да Турава. Перад нашымі вачыма паўстала карціна велічнай ракі, аблямаванай зялёнай стужкай адвечных лясоў. I над усёй гэтай прасторай уражваў ганарліва-незалежны палёт буслоў. Гледзячы на гэты неруш, мы нібы перагортвалі старонкі памяці, вярталіся ў часы панавання продкаў - дрыгавічоў i драўлян. Можа, гэта сюды прыводзіў драўлянскі князь Мал cвaix дзяцей - прыгажуню Малушу i дужага Дабрыню, каб яны атрымалі першае бацькоўскае настаўленне i разуменне такіх рэчаў, як свабода, незалежнасць і любоў да сваёй Радзімы. A цi не перадала потым, пытаецца ў кнізе яе аўтар, яго дачка па крыві свайму сыну Уладзіміру Вялікаму, хрысціцелю рускай зямлі, гэты незалежніцкі, свабодалюбны дух, а яго дзядзька-выхавацель Дабрыня - ваяўнічы пыл. A цi не бываў тут потым Святаполк Туpaўcкi са сваёй жонкай - дачкой польскага караля Баляслава I Харобрага? Трэба ж было яму пасакрэтнічаць з Баляслаўнай па-за брамай княжацкага палаца з xaўpycнiкaмi кіеўскага князя Уладзіміра Святаслававіча ды часткова суняць хваляванне, pacпавесці пра свае намеры заняць велікакняскі пасад у Кіеве, параіцца пра ўдзел у гэтай справе яе духоўніка - біскупа Рэйнберна...

Так, пагаджаюся з Юрыем: за смугой часу нам не даведацца пра дзявочыя мары дачкі драўлянскага князя Малушы, пра падрабязнасці яе дачыненняў са cвaiм мужам - князем Святаславам Ігаравічам. Не разгледзець i абставін трагічнага лёсу Святаполка, празванага летапісцам Акаянным, якога аўтар не раз узгадвае ў сваёй пазнавальнай кнізе. Прыпяцкая зямля маўкліва захоўвае праўду пра тыя падзеі, пра авеяны легендамі i славай Тураў. Прыемнага ўсім знаёмства з яе таямніцамі...

Уладзімір Барысенка. Фота аўтара. Прыдарожны знак пры ўездзе ў горад з боку Жыткавіч. Травень 2019 г.; 2. Памятны знак у гонар 1000-годдзя Турава. Травень 2019 г.; 3. Помнік куліку-марадунцы. Травень 2019 г.; 7. Памятны знак у гонар К. Астрожскага каля царквы Усіх Святых. Травень 2019 г.

Літаратурная сустрэча на Румянцава, 13 да 30-годдзя ТБМ

У аўторак, 24 верасня, у сядзібе ТБМ на Румянцава, 13 прайшла творчая сустрэча з актыўным грамадскім дзеячом Ліды і сябрам ТБМ, пісьменнікам, рэдактарам газеты ТБМ "Наша слова" Станіславам Суднікам з нагоды 30-годдзя ТБМ, у якім сп. Станіслаў з моманту заснавання, а ўжо на 2-м з'ездзе ТБМ быў абраны ў Раду ТБМ, у якой і да гэтага часу.

На сустрэчу сабраліся ў асноўным сябры і прыхільнікі "Нашага слова", якія больш ведалі С. Судніка, як рэдактара, а цяпер пазнаёміліся з Суднікам-паэтам.

Сп. Станіслаў распавядаў цікавыя гісторыі з жыцця і вайсковай службы, прычым усё гэта суправаджалася жывым бардаўскім выкананне песень на яго словы і чытаннем вершаў, а таксама гавэнды "Плач шляхцянкі".

Песні гучалі ў выкананні вядомамага па ўсёй Беларусі барда Сяржука Чарняка, а таксама ў запісе ў выкананні гурта "Гудскі гармонік".

Былі паказаны некалькі відэаролікаў, знятых па кнігах і вершах Станіслава Судніка ў навучальных установах горада Ліды.

Прагучала ўсяго 10 песень, але найбольш кранула прысутных апошняя - "Бацькава хата":

Я многа па свеце бадзяўся,

І цвёрда ішоў, і хістаўся,

Бываў на гары і на дне,

Ды помніў зацята,

Што бацькава хата

Чакае без стомы мяне.


Я поўз праз густую завею,

Я траціў на поспех надзею,

Блукаў па бясконцай вайне,

Ды верыў заўзята,

Што мама і тата

Сустрэнуць з дарогі мяне...


Нажаль, на сёння поўны тэкст песні апублікаваць нельга.

У сустрэчы бралі ўдзел старшыня ТБМ Алена Анісім і Ганаровы старшыня ТБМ Алег Трусаў.

Менскі час дарагі, паказаць усю праграму не ўдалося, таму яна будзе паўторана ў Лідзе, а, магчыма і яшчэ недзе.

Яраслаў Грынкевіч.

Ахвяраванні на ТБМ

1. Ралько Леанід - 40 р., г. Баранавічы

2. Бубен Кастусь - 30 р., г. Менск

3. Жыдаль Дз. - 45 р., г. Менск

4. Броўка - 30 р., г. Віцебск

5. Чыгір Яўген - 20 р., г. Менск

6. Мотуз Сяргей - 60 р., г. Менск

7. Кукавенка Іван - 50 р., г. Менск

8. Панасюк - 60 р., г. Менск

9. Вяргейчык - 15 р., г. Барысаў

10. Ніжанкоўская Ірына - 50 р., Радашковічы

11. Шкірманкоў Ф. - 40 р., г. Слаўгарад

12. Бушык - 10 р., г. Менск

13. Мяцельскі Мікалай - 100 р., пас. Лясны

14. Клюст Павел - 15 р., г. Менск

15. Ляўшун - 19 р., г. Менск

16. Крыўко - 5 р., г. Наваполацк

17. Шуканаў Арцём - 15 р., г. Менск

18. Котава У.Ф. - 20 р.

19. Прыстрэм Наталля - 10 р.

20. Птушка - 5 р., в. Хільчцы

21. Кісляк - 20 р., г. Менск

22. Галаўнёў Мікалай - 144 р., г. Менск

23. Рабека Мікалай - 20 р., г. Менск

24. Неабыякавы - 5 р., г. Менск

25. Віцебская арганізацыя - 109 р.

26. Фурс Антон - 80 р., г. Паставы

27. Коржык Таццяна - 5 р., г. Менск

28. Бойса Іосіф - 30 р., г. Ліда

29. Вайдзялевіч А.С. - 10 р., г. Менск

30. Кароль Галіна - 10 р., г. Менск

31. Бусел Мікола - 20 р., в. Пружынішчы

32. Крачкоўская - 5 р., г. Магілёў

33. Лічык - 1 р., в. Хільчыцы

Дзейнасць ГА "ТБМ імя Францішка Скарыны" па наданні роднай мове рэальнага статусу дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ - справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.

Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас: вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ № BY84BLBB30150100129705001001 у Аддзяленні № 539 ААТ "Белінвестбанка" IBAN - BLBBBY2X (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк.

Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў кастрычніку

Акаловіч Леанід Аляксандр.

Алейнік Іна Міхайлаўна

Алейнік Юры Леанідавіч

Антановіч Лідзія Аляксандр.

Арлова Эрыка

Архуцік Мікалай

Арцёменка Віталь

Аўдошчанка Валянціна

Ашурак Вітольд Міхайлавіч

Байдакова Ганна Дзмітрыеўна

Бамбіза Мікалай Рыгоравіч

Баравік Пятро Пятровіч

Барташэвіч Антаніна

Бархамовіч Мікалай Сямёнавіч

Барэль Васіль

Бекарэвіч Зміцер Генадзевіч

Бераставы Глеб Андрэевіч

Бордак Наталля Васільеўна

Брыцько Аляксей

Бубала Антон

Буйніцкая Марына

Букаты Алесь Уладзіміравіч

Булавацкі Міхась Пятровіч

Булат Алена Анатольеўна

Бурлевіч Людміла Мікалаеўна

Бусел Мікалай Кліменцьевіч

Бычэнка Аляксей Уладзімір.

Бягун Рацібор Аляксандравіч

Бялецкі Віктар Пятровіч

Валуненка Ірына Іванаўна

Варабей Таццяна Пятроўна

Васільева Вераніка Пятроўна

Ваўкавыцкая Таццяна

Вератынскі Кірыл Віктаравіч

Войніч Вераніка

Восіпава Аляксандра Яўген.

Гайдукевіч Ганна Іванаўна

Гарбуль Аляксандр Васільевіч

Гарніцкі Янка Андрэевіч

Герасіменка Алесь

Герашчанка Аліна Андрэеўна

Гіль Міхаіл Нікадзімавіч

Глот Аляксей

Гражынская Галіна Іосіфаўна

Грушка Мікалай Пятровіч

Грынкевіч Георгі Ігаравіч

Грыцавец Алесь Андрэевіч

Грышчук Ганна Рыгораўна

Дамарад Святлана

Данілаў Уладзімір Аляксандр.

Даніловіч М.А.

Данілюк Віктар Уладзіміравіч

Даржынкевіч Генрых Фелікс.

Дашкевіч Святлана Мікал.

Джэйгала Уладзімір Васільевіч

Дзегцярова Кацярына Алякс.

Дзедушкова Алена

Дзеружынская Вераніка Ав.

Дзіцэвіч Юлія

Дзмітрыенка Анатоль Іванавіч

Долбік Ларыса Рыгораўна

Драздова Валерыя Аляксанд.

Дубейка Васіль Міхайлавіч

Дудар Таццяна Аляксандраўна

Думанская Ганна Рыгораўна

Ермаковіч Леанід Іванавіч

Ермаловіч Васіль Васільевіч

Жылінская Кацярына Алякс.

Жэгалава Тарэса Міхайлаўна

Жэгалік Любоў

Зволінскі Тодар

Землякоў Міхаіл Канстанцін.

Зубарава Алена Мікалаеўна

Зяневіч Галіна Сямёнаўна

Зянковіч Юрась

Іваноў Максім Генадзьевіч

Ігнашэвіч Вадзім Уладзімір.

Іўчанкоў Мікалай Мікалаевіч

Кавецекая Наталля Уладзім.

Казак Валянціна

Казлоў Алег Яўгенавіч

Каліноўская Бажэна Андр.

Каліноўская Крысціна

Калыска Раіса Рыгораўна

Каморчанка Алена Мікалаеўна

Каратай Уладзімір Арсеньевіч

Карвацкая Валянціна Мікал.

Каржанеўская Марыя Станіс.

Карповіч Ліія Васільеўна

Касцючэнка Ірына

Каханчык Зміцер

Качаноўская Наталля Георг.

Качарагіна Людміла Алякс.

Кірыленка Анатоль Іванавіч

Клундук Святлана Сяргееўна

Князюк Андрэй Вас.

Конюх Віктар Лявонавіч

Краўцоў Мікалай

Крой Аляксандр Ільіч

Крот Міхаіл Мікалаевіч

Крупіца Валянціна

Кубанская Любоў Леанідаўна

Кулеш Алена

Кульбіцкі Сяргей Валер'евіч

Кунцэвіч Зінаіда Мікалаеўна

Куржалаў Алег Васільевіч

Кутас Тамара

Кушнер Васіль Федаравіч

Лабко Іван Антонавіч

Ланец Вадзім Уладзіміравіч

Лебедзеў Уладзімір Ануфр.

Лебедзь Вераніка Аляксандр.

Лебядзевіч Д.М.

Ліс Дар'я Алегаўна

Ліхадзіеўская Вольга Мікал.

Ліцін Алесь Лазаравіч

Лучко Валянцін Станіслававіч

Люкевіч Уладзімір Паўлавіч

Лявонава Галіна

Лявончык Раман Раманавіч

Мазырка Аляксандр

Макоўская Вікторыя Алякс.

Макруш Сяргей Вячаслававіч

Малец Таццяна

Малочка Віктар Уладзіміравіч

Малочка Наталля Мікалаеўна

Малько Вячаслаў Аляксандр.

Мальцава Ірына

Малюкова Яніна Ігараўна

Мартысюк Вера

Марцінкевіч Іван Віктаравіч

Маслюкоў Іван Віктаравіч

Масяйчук Аляксандр

Мацвеенка Аляксандр Яўген.

Медзяны Сяргей Віктаравіч

Мезаўцоў Павел Васільевіч

Мерынава Алеся Сяргееўна

Мінаў Леанід Уладзіміравіч

Мінец Валер Уладзіміравіч

Міняйла Ганна Сяргееўна

Місевіч Аляксандра

Міснікова Кацярына

Міцкевіч Уладзімір Валянцін.

Мішчанчук Мікалай Іванавіч

Навуменка Генадзь

Навумчык Іосіф Адамавіч

Несцярук Валер Фёдаравіч

Осіпава Аляксандра

Падаляка Павел Аляксандр.

Палейка Анатоль Дарафеевіч

Палікарпаў Валер Канстанц.

Палсцюк Валеры Віктаравіч

Палтаржыцкая Ірына Генадз.

Палубятка Іосіф Іосіфавіч

Паляжаеў Мікалай Уладзімір.

Палянскі Аляксандр Сярг.

Панамарова Лізавета Сярг.

Парыжэская Кацярына

Пастушэнка Герман Сяргеевіч

Пасюкевіч Ірына Уладзіслав.

Паўлоўскі Аляксандр Уладзім.

Пахолак Марына Іосіфаўна

Пеганава Інга

Піліпенка Алена

Поўжык Карына Сяргееўна

Пракаповіч Ілля Мікалаевіч

Пракопчык Таццяна Васіл.

Прыбыш Іван Вітольдавіч

Прылішч Ірына Аляксандр.

Пунько Вольга Язэпаўна

Пярова Маргарыта Сяргееўна

Пярова Наталля Юр'еўна

Пяткевіч Лізавета Алегаўна

Рагачэўскі Сяргей Віктаравіч

Раманоўскі Валер Іванавіч

Раманоўскі Уладзімір Іванавіч

Раманцоў Зміцер Уладзіміравіч

Раманюк Раман

Раплевіч Юры Альбінавіч

Розберг Дзяніс Уладзіміравіч

Рудзенак Алег

Рудовіч Алена

Руды Яўген Ігаравіч

Русіновіч Іван Кузьміч

Рындзевіч Вячаслаў

Савацееў Кім Сяргеевіч

Савіч Яўген

Сагановіч Яніна Генадзеўна

Сазонаў Віктар Паўлавіч

Сазонаў Вячаслаў Мікалаевіч

Сакевіч Уладзімір Клеменцевіч

Салаўёў Мікалай

Сварцэвіч Алег Іосіфавіч

Святоха Генадзь Уладзіміравіч

Сёмкіна Вольга Віктараўна

Семянчук Валеры

Семянчук Генадзь

Сенькавец Уладзімір Адамавіч

Сідарчук Кірыл Валер'евіч

Сікора Алег Георгіевіч

Сіндзееў Уладзімір Дзмітр.

Сіняк Павел Віктаравіч

Скалабан Аляксандр Максім.

Скіцёў Зміцер Андрэевіч

Смашная Марына Уладзімір.

Спосабаў Іван Іванавіч

Станеўская Людміла

Станкевіч Георгій

Статкевіч Дар'я Валер'еўна

Стральцоў Алесь Уладзімір.

Стэпановіч Алесь Язэпавіч

Субоцін Андрэй Юр'евіч

Суднік Святлана Георгіеўна

Суліменка Дзмітры Сяргеевіч

Сульжыц Кацярына Сярг.

Сухаверхі Андрэй Сямёнавіч

Сухарэвіч Віталь Пятровіч

Сухоцкі Андрэй Аляксеевіч

Сцежкін Кірыла Аляксандр.

Сцефаненка Ірына Віктараўна

Сялюк Іван

Сямёнава Анастасія Васільеўна

Сямёнаў Віталь

Сянькевіч Надзея Іосіфаўна

Трафімчык Сяргей Аляксан.

Угрын Аляксандр Сяргеевіч

Урублеўскі Вадзім Валер'евіч

Уюльская Надзея Іларыёнаўна

Фалейчык Алесь

Філіповіч Дзіяна Леанідаўна

Хадачок Міхаіл

Хадневіч Цімафей

Хархардзін Уладзіслаў

Цвік Наталля Казіміраўна

Цішкевіч Юлія Іванаўна

Цыганкоў Віталь Аляксеевіч

Цыхун Генадзь Апанасавіч

Цюлькоў Аляксей

Цярэшка Паліна Васільеўна

Чайкоўскі Павел Іванавіч

Чмарава Марына

Чубат Аляксей Леанідавіч

Чыжова Таццяна Дзмітраўна

Шалястовіч Людміла Васіл.

Шаршнёва Наталля Анатол.

Шаткова Дар'я Дзмітрыеўна

Швед Вячаслаў Вітальевіч

Швед Іна Анатольеўна

Шохан Вольга

Шуй Вольга Васільеўна

Шульвінскі Віктар Віктаравіч

Шчэрбік Вераніка Мікалаеўна

Шыдлоўскі Раман Яўгенавіч

Шык Уладзімір Раманавіч

Шырокава Наталля Аляксан.

Юхноўскі Віктар Францавіч

Янкоўскі Юры Уладзіміравіч

Янушкевіч Станіслаў Антон.

Яраховіч Марына Рыгораўна

Яроменкаў Аляксандр Леанід.

Каб нараджалася больш беларусаў

Уганараванне пераможцаў конкурсу "Жыццё пад сэрцам" за лепшыя публікацыі ў абарону жыцця адбылося 19 верасня ў офісе БАЖ у Менску. Удзельнікаў вечарыны прывіталі Павел Севярынец і Вікторыя Чаплева.

На сустрэчы журналістаў і блогераў адзначалася, што дзякуючы працы медыкаў, валанцёраў-пралайфераў і псіхолагаў, якія кансультуюць матуль у паліклініках і прадастаўляюць гадзіну цішыні на роздум, удалося знізіць колькасць абортаў у краіне. Паспяховымі былі такія акцыі, як "У нас у Лагойску абортаў не робяць" і іншыя. Маладыя журналісты і блогеры, якія бароняць жыццё, імкнуцца дайсці да сэрцаў чытачоў і крануць іх яркімі гісторыямі і лёсамі.

Дыпломамі конкурсу "Жыццё пад сэрцам" былі ўзнагароджаны Сяргей Мельянец, Ганна Галкоўская, Іна Сянкевіч, Вольга Качалка. За лепшы мастацка-публіцыстычны матэрыял - "Чатыры жаночых пакаленні ў касцёле" - была ўганаравана Фаіна Малюжэнец.

Спадарыня Фаіна Малюжэнец жыве ў Наваградку, яна з'яўляецца парафіянкай касцёла Св. Міхаіла Арханёла. Ксёндз Юры Жыгарын даручыў ёй выданне мясцовай газеты "Каталіцкі Навагрудак". Удалося выпусціць ужо 11 нумароў газеты. Свой артыкул, прадстаўлены на конкурс, спадарыня Фаіна прысвяціла гісторыі сям'і адной з парафіянак, якой 90 гадоў. На нядзельнай імшы ў касцёле сустракаюцца бабуля, дачка, ўнучка і праўнучка.

- Для меня было важным занатаваць сведчанні некалькіх пакаленняў, якія адлюстроўваюць трывалась народа ў веры і паказаць пераемнасць сямейных каштоўнасцяў, - кажа сп. Фаіна. - Наш вельмі энергічны пробашч, доктар касцёла, кс. Юры Жыгарын вядзе ў парафіі вялікую працу з дзецьмі і моладдзю, праводзіць навучальны альфа-курс, складзены з 14 тэмаў. У траўні 12 хлопцаў і дзяўчат уступілі ў "Рух чыстых сэрцаў". Чальцы гэтага руху даюць абяцанне захоўваць чысціню да шлюбу.

Яшчэ адзін удзельнік конкурсу "Жыццё пад сэрцам" Сяргей Мельянец - бацька семярых дзяцей. Ён даслаў на конкурс сваю лекцыю "6 міфаў пра каханне", якую чытае для навучэнцаў каледжаў і дзеліцца з моладдзю досведам шчаслівага жыцця ў шлюбе і бацькоўства.

Э. Дзвінская, фота аўтара. На здымках: узнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу.

У межах "Гістарычнай школы" адбудуцца лекцыі на тэмы "Гісторыя і архітэктура Івянца" (3 кастрычніка, чацвер) і "Старажытны Слуцк" (10 кастрычніка, чацвер). Лектарам з'яўляецца археолаг, гісторык беларускай архітэктуры, кандыдат гістарычных навук Алег Трусаў. Сустрэчы будуць пачынацца з 18:20 у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13). Уваход вольны (без папярэдняй рэгістрацыі).

Нямецкія кампаніі ў Беларусі - не для таго, каб сарваць хуткія грошы

Навіны Германіі

Пасол Германіі:

Нямецкія кампаніі прыходзяць у Беларусь не для таго, каб сарваць хуткія грошы і сысці з рынку, а каб застацца. Пра гэта заявіў пасол Германіі ў Беларусі Манфрэд Хутарэр, выступаючы 26 верасня ў Менску на 10-м Дні нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь.

- Гэта з'яўляецца часткай нямецкага гандлю і філасофіі. Цэлы шэраг буйных канцэрнаў, а так-сама сярэдніх нямецкіх прадпрыемстваў ужо шмат гадоў актыўна працуе ў Беларусі, і за іх плячыма - сітуацыя, якая паспяхова развіваецца. Былі ўзлёты і падзенні кан'юнктуры, перажывалі эканамічныя крызісы, здараліся і палітычныя звады. Але і гэтыя складаныя перыяды кампаніям удалося пераадолець, і таму радасна бачыць, што міжнародныя адносіны паміж нашымі краінамі зноў дынамічна развіваюцца, - сказаў Хутарэр.

На яго думку, адносіны паміж дзвюма краінамі "ўстойлівыя і арыентаваны на доўгатэрміновасць". Дыпламат адзначыў, што знешнегандлёвы абарот зноў набліжаецца да рэкорднага 2012 года, а інвестыцыі ў 2018 годзе дасягнулі максімальнай адзнакі.

- Гэта не толькі пацвярджэнне выніковасці нашых намаганняў, а адначасова абавязацельствы і стымул. Мы жывём у такі час, калі ўмовы для прадпрыемстваў мяняюцца хутка-плынна. Для таго, каб на доўгатэрміновым узроўні забяспечыць уздым у эканамічных адносінах паміж нашымі краінамі, неабходныя намаганні з абодвух бакоў, - лічыць пасол.

Кіраўнік дыпмісіі заявіў аб неабходнасці здымаць гандлёвыя бар'еры і развіваць кааперацыю, паляпшаць інвестыцыйны клімат для нямецкіх прадпрыемстваў у Беларусі і дапамагчы беларускім прадпрыемствам выйсці на нямецкі рынак.

- Гэта задача будзе нялёгкай, аднак ёсць вельмі добрыя перадумовы для таго, каб ісці па гэтым шляху, - падкрэсліў пасол.

Паводле яго слоў, эканомікі Германіі і Беларусі падобныя, паколькі моцна развіты прамысловы сектар, ёсць нацэленасць на экспарт і "высокая працоўная этыка". Акрамя таго, Беларусь - гэта мост паміж Усходам і Захадам, член у ЕАЭС і сусед Еўрасаюза, мае высокаадукаваную працоўную сілу і IT-сектар, які дынамічна развіваецца.

- Гэта фактары, якія ўплываюць на тое, што Беларусь з'яўляецца выдатным эканамічным партнёрам для Германіі. Я мяркую, што ў галіне тэхналогій Германія можа адыгрываць яшчэ большую ролю ў мадэрнізацыі, развіцці і дыверсіфікацыі беларускай эканомікі ў многіх яе ключавых галінах, - сказаў Хутарэр.

БелаПАН.

Вяртанне Берасцейскай Бібліі ў грамадскую свядомасць

З 27 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі распачаўся шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Берасцейскай Бібліі. Верасень - сімвалічны час, таму што менавіта ў гэтым месяцы кніга пабачыла свет у 1563 годзе.

Нацыянальная бібліятэка, якая падрыхтавала факсімільнае выданне знакамітага помніка, вырашыла правесці вялікі цыкл мерапрыемстваў рознага фармату і для рознай аўдыторыі, каб прадэманстраваць шэдэўр нацыянальнай культуры.

З першай лекцыяй "Берасцейская Біблія: адкрыты дотык" выступіў вядомы даследчык, кандыдат культуралогіі А.А. Суша. У сваёй бліскучай прамове ён абгрунтаваў 30 падставаў для ўшанавання велічнага помніка паліграфічнага мастацтва ХVI стагоддзя і 30 прычын для гонару здабыткамі нацыянальнай культуры.

- Інфармацыю пра гэты кніжны помнік у савецкія часы не бачылі ні ў падручніках, ні ў навуковых манаграфіях, - патлумачыў спадар Алесь Суша. - Але гэты помнік не сыходзіў з дыскурсу палякаў, расіян і літоўцаў. Сёння ў поўнай меры пачынаецца вяртанне гэтага помніка беларусамі. 15 гадоў таму ідэя факсімільнага перавыдання Берасцейскай Бібліі падавалася немагчымай з-за слабой матэрыяльнай і паліграфічнай базы. Цяпер гэта адбылося.

Найбольш пераканаўча ў прамове прагучаў адзін з тэзісаў: Мікалаю Радзівілу Чорнаму праз друкаванне Берасцейскай Бібліі ўдалося ўзняць прэстыж свайго роду, веры і краіны. Выразны прыклад мецэнацкай ініцыятывы служыць нам і сёння.

Лекцыю вядомага знаўцы хрысціянскай культуры Беларусі з цікавасцю выслухалі пісьменнікі, мастакі, прадстаўнікі канфесійнага друку, студэнты. Прысутныя выказалі шчырую падзяку даследчыку за нястомную руплівасць па вывучэнні і захаванні скарбаў нацыянальный кніжнай культуры.

- Берасцейская Біблія з'яўляецца сімвалам горада Берасця. Для мяне асабіста і для нашай гісторыі і культуры гэта тэма вельмі важная. Я рады, што з'явілася факсімільнае ўзнаўленне Берасцейскай Бібліі, і што будзе шэраг падзей, звязаных з ушанаваннем гэтага помніка Рэфармацыі, - адзначыў супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН, кандыдат гістарычных навук Андрусь Унучак.

Вяртанне ў грамадскую свядомасць кніжнага помніка будзе працягвацца.

Наведвальнікаў бібліятэкі чакаюць у кастрычніку лекцыі экспертаў і навуковы круглы стол, выстава ў музеі кнігі і майстар-класы па пераплёце, музейныя заняткі для дзяцей і тэатралізаваная пастаноўка.

З 28 верасня да 7 кастрычніка ўсе ахвотныя маюць унікальную нагоду пагартаць факсімільнае выданне Берасцейскай Бібліі.

Э. Дзвінская. На фота: выступае аўтар даследвання "Асэнсаванне шэдэўра" А.А. Суша.

БЕЛАРУСКІ ПАНТЭОН

Балады крыві і любові

Віктар Шніп

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

БАЛАДА ВАЛЕНЦІЯ ВАНЬКОВІЧА (12.05.1800-12.05.1842)

Парыж, як лёд, халодны і чужы.

Ты ўцёк сюды, каб тут памерці з суму,

Каб на тваім, нібыта меч, крыжы

Сядзелі птушкі, як аб волі думы,

Як думы аб Айчыне, дзе вясна

І без цябе ўжо ў лета перальецца…


Зноў прад табой мальберт, нібы сцяна,

Ды за яго схавацца не ўдаецца

Ні ад сябе, ні ад паноў-сяброў,

Якім не ты патрэбен, а партрэты.

І ты малюеш іх ізноў, ізноў

І верыш, што ўсё так - ад Бога гэта…


Вясна ў Парыжы, пад нагамі лёд,

І ты ідзеш няспешна па Парыжы

І п'еш святло вакон, як шчасця мёд,

І поўня ў небе, як анёлак рыжы,

Па-над табой, па-над тваім жыццём,

Якое скончыцца ў твой дзень народзін

І свет ахопіцца тваім агнём,

І адлюструецца, нібыта ў лёдзе,

У залатых вачах былых сяброў…


І толькі над табой паэт заплача,

Бо ён, што бачыў ты, таксама бача…

3.10.2007 г.

БАЛАДА ІГНАТА ДАМЕЙКІ (31.07.1802-23.01.1889)

У цябе ёсць свой Храм-Беларусь, да якой

Ты ідзеш праз паўстанне,

вандроўкі, чужыну

І святлееш, мацнееш самотнай душой,

У якой, нібы сонца ў нябёсах, Айчына,

Што была і тваёй застанецца, як крыж

На магілах у продкаў, што з верай жылі,

Што на свеце няма і не знойдзеш зямлі

Прыгажэй і мілей, чым свая,

хоць маўчыш


Аб любові сваёй, бо не варта крычаць,

Бо Айчына ад крыку краінай не стане,

У якой жураўлі на Палессе ляцяць,

У якой ружа-кветка цвіце і не вяне.


І прад смерцю, вядомы, прыедзеш дамоў,

І, нібыта наіўны хлапчук, ты заплачаш,

Калі родныя песні пачуеш і ўбачыш,

Як плывуць на Купалле вянкі з васількоў


Па рацэ, да якой ты з дзяўчатамі сам

Не аднойчы хадзіў...

І прыедзеш у Крошын,

І пасадзіш дубкі, каб раслі і каб нам

Уздымалі нябёсы над краем прыгожым,


У якім пра цябе будзе помніць трава,

Што расце на магілах, на белых капліцах,

Будзе помніць вада,

што бруіцца ў крыніцах,

Будзе помніць касцёл,

будзе помніць царква.


І ў далёкую Чылі ты вернешся зноў,

Але ты назаўжды застанешся душою

Ля бацькоўскіх магіл, ля азёр, ля дубоў,

Што асветлены першай тваёю слязою...

23.02.2009 г.

БАЛАДА АДОЛЬФА ЯНУШКЕВІЧА (9.06.1803-18.06.1857)

Заручальны пярсцёнак вяртаеш нявесце,

Каб цябе не чакала з далёкіх зямель,

Дзе, нібыта па моры, па стэпе, па свеце

І твая плыве юрта, нібы карабель,

На які ты сасланы за ўдзел у паўстанні

Хоць ты мог адкупіцца,

мог цар дараваць...

На калені ж не стаў,

прад чужынцам не станеш.

Прад матуляй стаяў і зноў будзеш стаяць,

Як у Дзягільна любае вернешся хворы.

А пакуль што з казахамі светла жывеш

І, як з роўнымі роўны, ты з імі гаворыш

І лісты ў родны край

усё шлеш і ўсё шлеш,

І натуеш самотныя вершы, як слёзы,

Што зрабіліся вершамі ў сэрцы тваім,

Дзе хвалюецца Нёман, шапочуць бярозы

І плыве ад садовае квецені дым

І знікае, але ён не знікне ніколі,

Як не знікне ніколі зямля, без якой

Не патрэбна табе ні багацце, ні воля,

Бо Айчына - і воля, і наш супакой.

1.02.2009 г.

БАЛАДА КАНСТАНЦІНА ТЫШКЕВІЧА (17.02.1806-13.07.1868)

У чаўне, як Ной, па Віліі плывеш

І збіраеш Беларусь, каб не знікала

Беларусь у пыле і ў палын-траве,

А была, як Храм,

дзе б кожны дзень гучала

Мова наша, беларуская, якая,

Як яе мы беражом, нас зберагае

Ад знікнення назаўсёды з родных ніў,

Для якіх былі мы створаныя Богам.


З Беларусі ў Беларусь плывеш праз дні,

Дзе рака, нібы нябесная дарога,

Па якой не кожны Ноем паплыве,

Бо не кожнаму яшчэ тут зразумела,

Для чаго ён сёння на зямлі жыве…


Птушка з кургана высокага ўзляцела,

Як душа, што не знайшла сабе спакою,

Бо не ўсё ў Айчыне так, як мае быць,

Хоць і ўсходзіць сонца,

свеціць над зямлёю

І ў палях калоссе спее і шуміць.


Тут людзям тутэйшым волі не хапае,

І чужынцы тут, нібы гаспадары.

Ты па Віліі плывеш, вада спявае

Аб зары,

Далёкай, нашай, нібы кроў,

Ад якой пачнецца Беларусь, якая

І цябе ўзгадае і праз сто вякоў,

Бо яна твая,

Яна жывая…

26.08.2010 г.

БАЛАДА МІХАЛА ВАЛОВІЧА (18.06.1806-2.08.1833)

Ты мог у Францыі застацца жыць

І родны край сто год любіць здалёку,

А ты дамоў вярнуўся з-за мяжы,

Каб зваяваць для ўсіх сялян палёгку.


Няма палёгкі! Прад табой пятля.

На ўсю Гародню грукат барабанны,

Ажно дрыжыць пад вісельняй зямля,

І бізуны пасвістваюць старанна.


Спяшаецца матуля ад цара,

Але не ўспее з літасцю ягонай.

Жаўцее лес, як чарапоў гара,

І сонца там варонаю чырвонай.


І ты глядзіш на далеч праз пятлю.

Ты малады. З табой сябруе вецер.

Сваім жыццём ты выкрыкнуў: "Люблю

Бацькоўскі край,

што лепшы ў цэлым свеце!"


І рэхам вернецца твая Любоў

І да цябе, і да твайго змагання.

І ўзыдзе сонца, і пад сонцам кроў

Крывёю залатою стане.

30.06.2019 г.

БАЛАДА ЭМІЛІІ ПЛЯТЭР (13.11.1806--23.12.1831)

Юная графіня, ты не хочаш танчыць,

Спакушаць мужчынаў і ўцякаць ад іх,

І не спаць начамі, зоркі ў небе бачыць,

Нібы россып кветак побач ног сваіх,

Бо не час для танцаў, бо твая Айчына

Больш трываць не можа здзеку чужакоў.

І няхай паўстанне - гэта шлях мужчынаў

Да прыснёнай волі праз агонь і кроў -

Ты яго абрала, нібы пакахала

Маладога воя, што аддаў табе

Пад тваё ўладанне і душу, і цела…

Завіруха ў лесе ноч усю гудзела,

Ля цябе спявала, плакала ў журбе.

Ну а ты шаптала горача малітву

І, як свечка, гасла на вачах сяброў.

Мы свой край не страцім,

праіграўшы бітву,

Бо за волю края пралілася кроў,

І яна святая, як і ты святая

Для зямлі, якою заўтра станеш ты -

І ўваскрэснеш зоркай

па-над нашым краем,

Краем, што аднойчы выйдзе з цемнаты…

19.07.2008 г.

(Працяг у наступным нумары.)

Верасень 1939-га ва ўспамінах Ежы Путраманта

(Працяг. Пачатак у папярэднім нумары.)

Першая трывога, сенсацыя: падобна, недзе на Закруцці ўпалі бомбы! Памятаю, што пабеглі ў ваколіцу Белага Завулка, паміж Антоклем і Зарэччам, бо і там упала бомба. Шэрыя пабудовы, паламаныя дошкі, яма ў агародзе. Тлум зявак. Нейкая сцяна, зачэрненая ў пралёце. Людзі маўчаць.

У той час я гвалтам пладзіў "ваенныя", "падмацавальныя" кавалкі ў "Слове". Нейкі вершык, вельмі абразлівы для Гітлера, бо абгаворваў яго ў адсутнасці пятай клёпкі. Той жа артыкул пра Марну, у якім намагаўся давесці, наколькі сітуацыя ў антынямецкай кааліцыі сёння лепшая, чым чвэрць стагоддзя назад. З гэтага апошняга быў вельмі задаволены. Асабліва падабалася мне ўпляценне ў артыкул знакамітай дэпешы Жафрэя ў парламент: " Маё правае крыло разбітае. Цэнтр адступае. Сітуацыя выдатная. Атакую левым крылом".

Што ж, калі пры першай аказіі Мацкевіч моцна мне выгаварыў:

- Пане, што пан панапісваў? Па-першае. Гэта ніякі не Жафрэй, а Фох, і ніякаму не парламенту, толькі Жафрэю. А па-другое... - спыніўся, маўчаў.

- То чаму ж пан рэдактар гэта змясціў?

Мацкевіч махнуў рукой, вельмі безнадзейна.

Другая фаза якраз з таго пачыналася. Камюніке былі яшчэ больш адрывачныя і маламоўныя. Сталі дарэмнымі стратэгічныя разважанні. "Акустыка" знікла цалкам. Вільня жыла на ўзбочыне без ніякай нармальнай сувязі з рэштай краю.

Недзе сёмага ці восьмага нехта мяне гвалтам зацягнуў у "Курвель". Сабралася нас там некалькі маладых журналістаў, літаратараў. Ускочыла высокая, моцная, прыстойная кабета. Ведаў яе, бадай ці не была сведкам на працэсе, можа толькі бачыў: Ванда Пяльчынская, жонка аднаго з фігур рэжыму, шэфа "двойкі", палкоўніка Пяльчынскага.

Я не адразу яе пазнаў, такая была ўсхваляваная, заклікала нас, каб мы не падалі духам. Што не ўсё страчана, што ўрад змагаецца, што краіна не здаецца, што трэба нешта рабіць, неадкладна, любой цаной...

Аказалася, што прыйшлі весткі пра ўступленне немцаў у Варшаву. Мы скамянелі. Усе мае разважанні пра вайну трэснулі.

І хоць вестка не пацвердзілася, неспакою, страшнага неспакою нельга было ўжо пазбыцца. Дваццацігоддзе танула. Усё вакол хісталася, чалавек не меў ані ахвоты, ані мажлівасці што-небудзь рабіць.

Уцёкі

На тым, другім тыдні спаткаўся з Іркай. Была вельмі ўсхваляваная. Вайна, перакрэсліваючы ўсё, чым мы жылі, неяк асабліва яскрава выцяла ў самотных. Пра свайго J. яна не мела ніякіх вестак. Плакала.

Сустракаліся яшчэ і яшчэ. Усё між намі распалася, за выключэннем Евы - і гэта была фармальная рацыя нашых спатканняў. Што з ёй рабіць? Паступова пытанне гэта пачало распаўсюджвацца і на нас. Што рабіць з намі? Што маем рабіць з сабой?

Вось трэцяя і апошняя фаза: ужо не нейкі там, хоць бы сімвалічны ўдзел у вайне, ужо што раз больш настойлівае пытанне: як быць з сабой?

Пачалі прыбываць першыя бежанцы аднекуль "адтуль", з краю затопленага. Іхнія аповесці змылі апошнія надзеі на "лінію Віслы" і "абы да вясны".

Зноў Ірэна. У гарачцы абгаворваем, што маем рабіць? Рашэнне, смутнае пяць дзён таму назад, вымалёўваецца цяпер хутка: уцякаць у Банева. Там Ірка застанецца з Евай, я рушу далей, да савецкай мяжы. Ведаю адно: ані дня пад гітлераўскай акупацыяй..!

Ліквідуем сваю і так ужо зліквідаваную гаспадарку. Шаснаццатага верасня вечарам рушым з адным, але цяжкім чамаданам на вакзал.

Цяпер тут новая хваля ваеннай праўды: пачакальня, калідоры, сходы, тунэлі запханыя людзьмі. Паўзмрок, інакшы, чым у цёплыя вераснёвыя вечары на Звярынцы, дзе незвычайная ў горадзе цемра пахла ў садках мацейкай і рэзядой. Водар неспакою. Заміж велізарных пано з раскладамі руху адзін канцылярскі аркушык, прыклеены да нейккіх дзвярэй, на ім фіялетавым чарнілам выпісаны гадзіны ад'езду некалькіх цягнікоў, яшчэ хадзіўшых. Шматкі ПДЧ (Польскай дзяржаўнай чыгункі) - у кірунку на Дынабург, на Маладзечна, шчасліва, таксама на Ліду.

Позняй ноччу ўлазім у вагон. Каляя цёмная, тут і там блакітныя агенчыкі. Першы раз бачу той пейзаж, з якім столькі давядзецца мне сутыкацца праз пяць найбліжэйшых гадоў.

Цягнік рушыць. Імчыць, потым запавольваецца. Адно і другое без відочнай сувязі з прыстанкамі. Сядзім у напханым тамбуры. Цёмна, не бачым нічыйго твару. Людзі маўчаць.

Нармальнай язды да Ліды дзве гадзіны, цяпер гэта цягнулася цэлую ноч. Вылазім на станцыі пад раніцу. Яшчэ цёмна. Валаку той свой чамадан цераз Ферму, спыняюся праз кожныя некалькі крокаў, выціраю пот. Доўга грукаемся ў начлежку, дзе ў апошні час спыняўся бацька, прыязджаючы ў Ліду. Нарэшце адчыняе стары яўрэй. Просім папільнаваць чамадан. Прапануе, каб пераначавалі. Дзякуем, спяшаемся. Не затрымлівае, кідае нешта пра налёты.

Дваццаць кіламетраў начнога маршу. Мінаем ў змроку ваколіцы блізкага аэрадрома. Шаша пустая, аж да Мінойтаў ні жывой душы.

Паволі пачынае світаць. Мінаем вёску. Кіламетр высокага сасновага лесу. Ужо знаходзімся на краі, калі нешта кажа мне затрымацца. Хапаю Ірэну за руку, прыціскаемся да вялікай сасны.

Хвіліна поўнай цішыні. І раптам ні адтуль, ні адсюль выццё самалёта. Тут жа пры зямлі, можа, на вышыні дваццаці метраў выскаквае перад намі, гоніць над шашой. Хвіліну раве жудасна, потым ужо толькі стрэкат у кірунку Ліды. Мы ледзь зыркнулі на яго. Малы, здаецца біплан.

Можа праз паўхвіліны з там таго кірунку пару не вельмі гучных выбухаў.

Яшчэ хвіліну стаім. Ціха. Нарэшце рушым цераз вераснёвы, замглёны ранак. Брыдом пад гару насустрач вырастаўшаму на небе грэбеню самотнага ельніку над вёскай Пескі.

Ужо ясны ранак, калі дабіраемся да Банева. Маці дае нам снеданне.

Ева яшчэ спіць. Толькі цяпер нападае на мяне страшная стома. П'ю свежае малако, заядаю чорным хлебам. Перакідваюся адрывістымі фразамі з маці і бацькам.

Гавару, што цяпер пасплю, а пад вечар вазьму ровар і рушу пад граніцу, куды-небудзь на Налібоцкую пушчу, на Стоўбцы. Не пратэстуюць. Ведаюць пра ход вайны больш, чым у Вільні. У ваколіцы кружаць плёткі, што немцы ўжо недзе ў раёне Скідзеля. Гэта ў бок Гародні, можа пяцьдзесят кіламетраў.

Валюся нарэшце ў сваім пакоі на цвердаваты тапчан. Трохі прыемнасці для скуры: халодная, свежая пасцель. Шмат неспакою: тыя вячэрнія ўцёкі ў невядомае. Але стома мацнейшая. Адразу засыпаю.

Ніякіх сноў. Толькі маці. Тузае мяне за плечы. Усхваляваная:

- Уставай, уставай! Толькі што чулі па радыё. Чырвоная Армія выступіла!

Банева канчаецца

Сарваўся на ногі. Маці яшчэ раз паведаміла радыёнавіны. Пабег да прыёмніка.

Мы слухалі Маскву і Менск вельмі часта, у перыяд іспанскай вайны штодзённа. Цяпер галоснік (гучнагаварыцель) быў поўны вайсковых песень. Неўзабаве пачаліся камюніке. Сумненння не было. Заміж немцаў прыйдзе сюды Чырвоная Армія!

Не цяжка сабе ўявіць маю радасць. Не трэба гнаць на ровары па бездаражы Налібоцкай пушчы, па найдакладней невядомых мне ваколіцах недзе за Іўем. Не трэба апасацца сустрэчы - з паліцыяй, мужыкамі, войскам, нарэшце, з тым бокам. Уяўляў сабе, што на мяжы пры далейшым набліжэнні немцаў акажуцца натоўпы. Гэта значыць будзе з таго боку някепскі прасеў. Што я меў сказаць? Сын палкоўніка, што яшчэ горш, вайсковага асадніка..., што камуніст па перакананні? Там на мяжы ўсе акажуцца камуністамі...

Але і акрамя тых вузка асабістых і неадкладных спраў былі прычыны больш агульныя. Некалькі гадоў назад я стаў перакананым прыхільнікам аднаго ладу, праціўнікам іншага. Пагражала мне, што я з чужога мне ладу, у якім жыў, патраплю ў ненавісны. І заміж гэтага ў апошнюю хвілю і я, і ўсе мае перанесліся ў той лад, мною абраны!

Я вырашыў адразу нешта зрабіць. Блыталіся мне па галаве рэмінісцэнцыі з літаратуры часоў грамадзянскай вайны. Людзі маіх перакананняў павінны нешта рабіць. Трэба ствараць органы ўлады! Паехаў у Дакудава.

Амаль нічога не памятаю з таго выезду. Нічога, зрэшты, не адбылося. Памятаю толькі вельмі агульныя вобразы і станы маёй душы. Дакудава было нейкае пустое. Янкялевічы прынялі мяне перапужанымі і няўпэўненымі. Нібы цешыліся, што Чырвоная Армія, але толькі ў маёй прысутнасці. Пачаў іх дапытваць, хто тут камуніст. Датуль з канспірацыйных повадаў ніколі нікога пра тое не пытаўся. Рубін нешта буркнуў - напэўна Бондар або Слесар. Пайшлі да іх, але размова не клеілася. Бондар ці Слесар глядзеў на мяне неяк дзіўна, нічога не гаварыў, я зрэшты таксама хадзіў кругамі.

Потым былі ў гміне. Бадай ужо год, як бацька не "вайтаваў". Вялікі драўляны гмах быў пусты: улады ўцяклі. Уцяклі таксама паліцыянты.

Тут Рубін намагаўся мяне разыграць, гаварыў нешта кшталту: бяры ўладу! Але тая стрыманасць Бондара нарэшце пачала да мяне даходзіць. Я сеў на ровар, вярнуўся ў Банева.

Бо здаў сабе справу з асаблівасці свайго становішча ў новай палітычнай сітуацыі. Што з таго, што некалькі гадоў быў "перакананы"? Тут, у Дакудаве перакананне было спрэчным, бясспрэчным было іншае: сын палкоўніка, асадніка, да нядаўняга часу - войта. Каб такі хапаў уладу? Зноў трохі рэменісцэнцый з Шолахава ці Фадзеева.

У ніякім разе нельга мне тут праяўляць актыўнасць.

Спрэчнасць паміж поглядамі і сямейнай сітуацыяй, якая абцяжарвала мяне ад "мутацыі", гэта значыць блізка каля васьмі гадоў, не знікла, а толькі павярнулася і нават завастрылася.

Дзіўны і прыкры час у Баневе. Нібы нармальна рухаюцца асеннія гаспадарчыя справы, пазрывалі апошнія яблыкі, маці соліць і марынуе рыжыкі, марынуе і сушыць баравікі, ужо ёсць зялёнкі. Ірэна ходзіць з Евай, трохі завіхаецца па хаце. Старэйшая сястра цягне гаспадарку, малодшая чакае на выезд у Ліду, у гімназію. Але ўсё гэта на фоне менавіта чакання, не пазбаўленага неспакою. Якія яны будуць? Што нас ад іх чакае?

На працягу некалькіх дзён я круціўся па дарогах, пакуль не ўбачыў першых салдатаў. Былі яны ў бурых плашчах, невысокія, вельмі свойскія. Потым некалькі зайшло на дзядзінец прасіць вады. Маці з імі загаварыла. Былі вельмі стрыманыя, можа ўжо ведалі, хто мы?

У той дурной, невыноснай сітуацыі адчуваў адно: Банева заканчваецца. Гэтае сямейнае гняздо, пабудаванае дзесяць гадоў таму назад, нетыповае, а перш за ўсё кулацкае, не магло перажыць гэтага ўстрэсвання. Мы жылі тут, дзякуючы бацькавай пенсіі, але перш за ўсё, каб тыя пару гектараў упарадкаваць, тыя лугі скасіць, бульбу выкапаць, патрэбна наёмная сіла. Хочаш - не хочаш, каб тут застацца, мусіш шукаць за чалавекам чалавека. А пра тое нельга і падумаць ...

З другога боку той пакой "абжыты" мной, з шуфлядамі паперак, шафай кніжак, тлумам успамінаў, той дом, поўны ўтульных закаморкаў, дзядзінец, які на нашых вачах перастаў быць загайнікам, а стаў садам, агародам, амаль паркам... Тая ўся дзялка, тыя Міранды, Цясніна Вужоў з прыгожымі рыжыкамі па баках...

Пішу гэта ўсё праз дваццаць гадоў, а ўсё яшчэ пры ўспамінах тамтэйшых бярозак і верасоў робіцца мне смутна.

Дваякасць нашай сітуацыі адчувалі ўсе вакол, суседзі-асаднікі і дакудаўчане. Першыя не без з'едлівасці: маеце, дачакаліся, другія таксама з ноткамі сатысфакцыі на тэму, што нашая выключная "таварысцкая" сітуацыя атрымоўвае ў лоб.

Дадамо, што гэта былі паўтаны. Толькі нашая сямейная чуйнасць у тым пункце папіхала нас да такой інтэрпрэтацыі іхніх мінаў і недагаворак. Усе між тым паводзілі сябе з надзвычайным тактам.

Вільня ў апошні раз

Я паехаў у Ліду. Адразу на шашы сутыкнуўся па-сапраўднаму з Чырвонай Арміяй. У сябе мы былі ў запечку, праходзілі там дробныя патрулі. Тут калоны войска, лагеры, аўтамабілі, гарматы. Першы раз бачыў тлум танкаў. Усё вельмі здысцыплінавана, вопратка сціплая, але прыстойная, толькі ў афіцэраў кідаліся ў вочы жоўтыя навюткія папругі, планшэты, кабуры для рэвальвераў.

У Лідзе я шукаў знаёмых з таго ардалеўскага штрайку. Нарэшце, спаткаў таго, які ў "Рэчаіснасці" называецца Кушаль. У той час ён быў, здаецца, старшынём гарадскога выканаўчага камітэта. Прыняў мяне запыханы, сказаў пару слоў, дыпламатычна ніякіх. Я быў злы на яго за тую стрыманасць. Я не бачыў вялікай праблемы, якая якраз паўстававала перад усімі камуністамі тых зямель, без уліку іх грамадскага паходжання. Мае сямейныя повязі былі яшчэ горшыя!

(Працяг у наступным нумары.)

Пілігрымка нясвіжскага ТБМ у Сейлавічы

29 верасня сябры ТБМ, і не толькі, у асноўным з Нясвіжскага раёна (Нясвіж, Карцэвічы, Гарадзея, Навасёлкі), а і з Менска (старшыня ТБМ Алена Анісім) наведалі вёску Сейлавічы Нясвіжскага раёна, дзе ўзялі ўдзел у прэзентацыі кніжкі Станіслава Судніка "Пілігрымка дадому". "Пілігрымка..." выйшла год назад, паспяхова разышлася, прайшла прэзентацыя ў Лідзе, а вось нясвіжскія ўлады неяк пра тое не парупіліся. Таму грамадскасць вырашыла зрабіць гэта сама і так, як гэта бывала ў Вялікім Княстве.

Уся дзея адбывалася ў сейлавіцкім касцёле, на радзіме аўтара. Спачатку ксёндз Пётр з Нясвіжа адслужыў імшу за здароўе аўтара і павіншаваў яго з 65-годдзем. А пасля старшыня Нясвіжскай раённай арганізацыі ТБМ Наталля Плакса распачала саму прэзентацыю, якая перамяжалася з віншаваннямі.

"Пілігрымка дадому" - кніжка пра гэтую вёску, гэты касцёл, гэтую каплічку, гэтую цудадзейную фігурку Езуса Хрыстуса, якая не пакідае Сейлавічы з часоў уніі, перажыла ўсе войны і ўсе ўлады і стаіць сабе ў каплічцы, пра гэтых людзей. На прэзентацыі прысутнічалі і фактычна галоўная гераіня кніжкі Гелена Міхайлаўна Кувалдзін, і Ян Мысліцкі - сын згаданага ў кніжцы самадзейнага мастака Юзафа Мысліцкага, і кіраўнік Польскага дома з Нясвіжа Часлава Суднік, і саслужывец С. Судніка ў Казахстане Мікола Усовіч, і, галоўнае, тутэйшыя парафіяне з Сейлавіч, Затур'і і інш., для якіх гэтая кніжачка і пісалася.

Многія з гасцей былі ў Сейлавічах упершыню і адкрылі для сябе цэлы новы свет. Сейлавічы стаяць каля дрыговіцкіх курганоў 11-13 стагоддзя, за тры кіламетры вёска Кунаса носіць імя ўнука ці праўнука легендарнага Палямона, а алтарык Езуса Хрыстуса ў каплічцы аздоблены яцвяжскім арнаментам...

І навошта тыя ідэолагі з іхнімі дазволамі, бібліятэкамі і клубамі. Пішыце добрыя і справядлівыя кнігі, прэзентуйце іх у цэрквах і касцёлах, перад сваімі людзьмі, пішыце так, каб увесь касцёл на словы ксендза: "Молімся за такога і такога паэта", - адказваў: "Выслухай нас, Пане". І тады і літаратура будзе лепшай, і лепшым будзе народ.

Няхай будзе так.

Выслухай нас, Пане!

Яраслаў Грынкевіч. Фота Валерыя Дранчука і Марыны Секержыцкай.

Як назавеш карабель, так і…

Цешу сябе думкай і спадзевам, што першы карабель на Беларусі ў гонар нашага Патрона Францыска Скарыны прышвартаваўся на прыстані менавіта нашага старажытнага Магілёва! Агульна вядома, што друкар і асветнік Скарына выдаў сваю першую кнігу ў жніўні 1517 года. І таму магілёўцы ўжо не аднойчы напрыканцы лета ладзяць штогод адмысловыя імпрэзы, прысвечаныя нашым слынным літаратарам і пісьменнікам. Даўно вітала ў галовах ТБМ-аўцаў ідэя неяк заахвоціць да беларушчыны невялічкі караблік "Могилёв", які няспынна кожнае лета сноўдае па хвалях абмялеўшага Дняпра.

І вось наша даўняя мара спраўдзілася, і 31 жніўня 2019 года цеплаход "Францыск Скарына" адправіўся з зацікаўленымі пасажырамі на борце ў літаратурна-музычнае падарожжа… Сабраўся самы розны народ: ад дзяцей падшыванцаў да бабулек, што даўно мінулі "бальзакаўскі ўзрост". Усім месца хапіла і спраў таксама. Спачатку была літаратурна-гістарычная частка, і я трошкі распавёў пра ўзбярэжжа Магілёва на Дняпры. Бо калісьці не шматпавярховікі-шпакоўні "ўпрыгожвалі " гістарычны цэнтр нашага горада, а велічныя храмы, якія маглі б аздобіць любы сталічны горад. Недалёка ад прыстані ўзвышаўся мураваны Петра-Паўлаўскі сабор, пабудаваны ў другой палове 18 стагоддзя. Усе войны і рэвалюцыі абмінулі гэтую праваслаўную царкву, а ў мірным 1955 годзе было прынята рашэнне аб зносе старажытнай святыні. На ўскрайку Лупалаўскага прадмесця, за самым мястэчкам, якое завецца Гаджыеў роў, было невялічкае балота. І яшчэ ў 1970-х гадах на гэтым непрыглядным месцы мясцовыя кавалеры для сваіх дзяўчат маглі нарваць букет прыгожых жоўтых касачоў. На правым беразе Дняпра, дзе знаходзілася старая прыстань, ля самай вады узвышаўся касцёл Святога Антонія, які зачынілі пасля паўстання Кастуся Каліноўскага. За касцёлам знаходзіўся раён габрэйскага Школішча, дзе месцілася некалькі мураваных сінагог і адна з самых прыгожых ва Усходняй Еўропе драўляная сінагога 17 ст., якую ў 18 ст. распісаў каляровымі малюнкамі мастак Айзік Сегал, меркаваны прадзед Марка Шагала. У гэтым жа раёне ў 17 ст. была пабудавана ў стылі магілёўскай школы дойлідства Пакроўская царква.

Другая частка літаратурна-музычнага цеплахода "Францыск Скарыны" была прысвечана беларускім танцам. Усе ахвотныя атрымалі раздрукаваныя спеўнікі і пад вядомыя песні "Простыя словы", "Туман ярам", "Мне абрыдла весяліцца", "Тумбалалайка"….пагойсалі трошкі на палубе да 19.00. Сёлета наш літаратурны карабель дзейнічаў на рэйсе ўсяго адну гадзіну і на наступны год удзельнікі, якіх было аж 74 чалавекі, пажадалі, каб было дзве гадзіны вандравання! І прасілі яшчэ дадаць да "праграмы" шведскі стол! Таму ў наступным годзе ў Магілёве на літаратурным жнівеньскім караблі будзе не толькі цікава і весела, але і смачна! Запрашаем усіх ахвочых!

Алег Дзьячкоў, Верасень 2019 г. Магілёў.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX