Папярэдняя старонка: 2023

Наша слова.pdf № 35 (87) 


Дадана: 29-08-2023,
Крыніца: pawet.net.

Спампаваць




Наша слова.pdf № 35 (87), 30 жніўня 2023 г.

"Цёплыя вечары… ды халодныя ранкі"

Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына;

Паміж сваіх і чужакоў

Яна мне ласкай матчынай.


Аб ёй мне баюць казкі-сны

Вясеннія праталіны,

I лесу шэлест верасны,

І ў полі дуб апалены.

Павярнуцца да гэтай спадчыны, згадаць яе, данесці да людзей - такую задачу мае Фестываль песеннага фальк-лору памяці Земавіта Фядэцкага "Цёплыя вечары ды халодныя ранкі", які ў 4-ты раз праходзіў у аграмястэчку Мажэйкава Лідскага раёна.

Сёлета асаблівы фестываль, бо споўнілася як раз 100 год з дня нараджэння Земавіта Фядэцкага. Наш сла-вуты зямляк нарадзіўся 22 жніўня 1923 года ў маёнтку Лебяда, непадалёк ад Мажэйкава. Тут правёў дзяцінства і перажыў вайну.У 1942-1943 гадах Земавіт Фядэцкі жыў у вёсцы Феліксава. I цяжкія часіны вайны не перашкодзілі яму, акрамя іншых спраў, яшчэ і запісваць у сшытак фелік-саўскія песні.

Земавіт Фядэцкі хаваў рукапіс гэтых песень амаль 50 гадоў, як быццам не было нічога больш каштоўнага, што варта было б схаваць ці вазіць з сабой: і праз вайну, і праз пасляваенную разруху. За ўсім гэтым бачна вялікая любоў Земавіта Фядэцкага да малой радзімы.

І радзіма адказала яму такой жа любоўю. У 2017 годзе быў заснаваны фестываль яго памяці. Пра гэта гава-рыла і кіраўнік спраў Мажэйкаўскага сельсавета Людміла Феліксаўна Роўба адкрываючы фестываль.

Аб прыгожай Бандароўне

I аб справах пана

Засталася ў народзе

Песня здавен-даўна.

Словамі нашага песняра, народнага паэта Беларусі Янкі Купалы і распачаўся-такі сам Рэгіянальны фестываль песеннага фальклору памяці Земавіта Фядэцкага.

На сцэну выйшла Алеся Ярунічава. Яна пад фанаграму "Славянская дуда"выканала ўрывак з беларускай думкі (балады) пра Бандароўну са зборніка "Беларускія думкі, звычаі, абрады з Лідскага павета", асноўны збіра-льнік Уладзіслаў Вярыга. Вярыга запісаў на Лідчыне "Бандароўну" ў 1885 годзе, а Янка Купала напісаў сваю "Бандароўну" толькі ў 1913 годзе.

У нядзелю ранусенка

Дожджык пакрапляя,

Маладая бандаруўна

Валы паганяя.

Гдзе ўзяўся пан канюшы

З сваімі слугамі.

"Павярніся, бандаруўна,

З валамі да хаты".

Наняў, наняў пан канюшы

Музыканты граці;

То для млодай бандаруўны

Пайсьці пагуляці.

Маладая бандаруўна

Мела сказаці:

"Я ня маю такой сукні

З канюшым гуляці".

Купіў, купіў пан канюшы

Дарагую сукню,

Прыслаў, прыслаў пан канюшы

Цераз верную служку.

Маладая бандаруўна

Мела адказаці:

"Я ня маю такой стужкі

Ў гэту сукню класьці".

Купіў, купіў пан канюшы

Дарагую стужку,

Прыслаў, прыслаў пан канюшы

Цераз верную служку.

Ўцекала бандаруўна

Ў зялёны лесы,

Даганялі бандаруўну

Ашмянскія шляхты;

Ўцекала бандаруўна

Ў зялёныя лугі,

Папалася бандаруўна

Канюшаму ў рукі.

Як даў пан канюшы

Бандаруўня ў плечы,

Паліліся з бандаруўны

Чырвоныя рэчы.

Казаў пан канюшы

Тры дні ня хаваці;

Спасылаў пан канюшы

Па айца і маці.

Як прышла бандарова

Спляснула рукамі:

"Адгуляла маё дзіця

З тымі дваракамі".

А як прышоў сам бандар,

Тропнуў ён нагою:

"Залажыла маё дзеця

За ўсіх галавою".

Лідзяне не чулі сваёй "Бандароўны" 130 гадоў, і нарэшце яна прагучала.

Пра зборнік "Беларускія думкі, звычаі, абрады з Лідскага павета" распавёў рэдактар зборніка Станіслаў Суднік, ён жа рэдактар папулярнага на Лідчыне часопіса "Лідскі летапісец". С. Суднік нагадаў, што гэта ўжо трэці лідскі фальклорны зборнік. Акрамя зборніка Земавіта Фядэцкага, які тут перавыдалі ў 2017 годзе, у 2021 годзе выдалі зборнік "Закуй, закуй, зязюленька, рана", складзены з песень запісаных Аленай Іваноўскай у 1905-1912 гг. і апублікаваных у англійскім часопісе "Фальклор", дзе іх знайшоў Леанід Лаўрэш. І да трэцяга зборніка Леанід Лаўрэш таксама прыклаў руку. Тры фальклорныя зборнікі з аднаго павета - гэта добра.


І нарэшце конкурсная частка.

Сёлета ў фестывалі бралі ўдзел 17 канкурсантаў (пазалетась было 12).


У намінацыі "Лепшы дарослы фальклорны ансамбль" спаборнічалі:

- Народны фальклорны калектыў "Ульяніца" (Філіяла 'Ганчарскі Дом культуры") з сямейна-побытавай песняй "Ой, аралі хлопцы ніву";

- Фальклорны гурт "Явар" (Філіял "Мажэйкаўскі Дом культуры") з песнямі "Ой, сівы конь бяжыць", "Калі каліна не цвіце";

- Народны фальклорны гурт "Талер" (Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры) з песняй са зборніка Фядэцкага "Ой, ляцелі гусанькі...";

- Вакальны гурт "Надзея" (Філіял "Беліцкі Дом культуры") з песняй "Кіну кужаль на паліцу";

- Клуб народнай культуры "Сяброўкі" (ДУ "Лідскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва") з песнямі "Ой, у лузе"і "Зялёны лісце, белы каштаны";

- Сямейны ансамбль Ціховічаў (Філіял "Ваверскі Дом культуры") з песняй "Быў у мяне белы конь".


У намінацыі "Лепшы індывідуальны выканаўца" (сольныя спевы, дуэты, да 18 гадоў):

- Ева Ціховіч (Філіял "Ваверскі Дом культуры") з песняй "Пасаджу каліну ў полі";

- Дар'я Ваўчок, Эвеліна Бальцэвіч, Алёна Рамук (Філіял "Гудскі цэнтр творчасці і дасугу") з песняй "Сівы голуб".


У намінацыі "Лепшы індывідуальны выканаўца" (сольныя спевы, дуэты, пасля 18 гадоў):

- Галіна Сафонава (Філіял "Беліцкі Дом культуры") з песняй "Жыта жала";

- Надзея Ваўковіч (Філіял "Першамайскі Дом культуры") з песняй "Селезень";

- Наталля Шчаўканогава (Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры) з песняй "А ўчора з вячора";

- Вера Дзянінічык, Лізавета Бразоўская (Філіял "Ходараўскі сельскі клуб-бібліятэка") з песняй "Ехалі цыганы";

- Мікалай Сакалоўскі, Зміцер Сакалоў (Філіял "Першамайскі Дом культуры") з песняй "Дунаю, Дунаю!";

- Інэса Парфенчык (Філіял "Бердаўскі культурна-дасугавы цэнтр") з песнямі "Із-пад каменя" і "Мая маменька".


Па выніках конкурсу журы ў складзе:

- Лісоўская Таццяна Віктараўна, намеснік дырэктара ДУ "Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці" - старшыня журы;

- Канцавенка Наталля Уладзіміраўна, загадчык аддзела метадычнай і культурна-масавай работы ДУ "Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці" - сустаршыня журы;

- Роўба Людміла Феліксаўна, кіраўнік спраў Мажэйкаўскага сельскага савета;

- Суднік Станіслаў Вацлававіч, рэдактар часопіса "Лідскі летапісец"

вызначыла найбольш таленавітых у намінацыях:

- Народны фальклорны гурт "Талер" (Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры) У намінацыі " Лепшы дарослы фальклорны ансамбль";

- Дар'я Ваўчок, Эвеліна Бальцэвіч, Алёна Рамук (Філіял "Гудскі цэнтр творчасці і дасугу") у намінацыі "Лепшы індывідуальны выканаўца" (сольныя спевы, дуэты, да 18 гадоў);

- Мікалай Сакалоўскі, Зміцер Сакалоў (Філіял "Першамайскі Дом культуры") у намінацыі "Лепшы індывідуальны выканаўца" (сольныя спевы, дуэты, пасля 18 гадоў).

За папулярызацыю ў інтэрнэт-прасторы традыцыйнай народнай творчасці дыплом атрымала Паліна Селезень.

За папулярызацыю народнай творчасці ў моладзевым асяроддзі дыпломы атрымалі сямейны ансамбль Ціховічаў і Ева Ціховіч.

За захаванне, развіццё і прапаганду традыцыйнай народнай творчасці дыпломы атрымалі Клуб "Сяброўкі" і Інэса Парфенчык.

Астатнія канкурсанты атрымалі дыпломы ўдзельнікаў.

Пакуль журы працавала з канцэртнымі праграмамі выступілі слынная мажэйкаўская "Каханачка" і дзіцячая група "Крынічка".

А бліскуча вялі імпрэзу Кацярына Вельб і Мікалай Сакалоўскі

Яраслаў Грынкевіч.

ХХХ Дзень беларускага пісьменства

Юбілейны ХХХ Дзень беларускага пісьменства будзе прымаць раённы цэнтр Гарадок Віцебскай вобласці 2-3 верасня. Непадалёк ад яго ў вёсцы Астраўляны нарадзіўся Канстанцін Вераніцын - аўтар вядомай сатырычна-гумарыстычнай паэмы "Тарас на Парнасе".

З нагоды свята мясцовыя ўлады правялі гра-мадскае абмеркаванне і зацвердзілі новую назву цэнтральнага сквера. Галасаванне, якое праходзіла на афіцыйным сайце райвыканкама, паказала, што большасць галасоў была аддадзена за "Вераніцынскі сквер" - у гонар аўтара паэмы. У скверы ўжо знаходзіцца скульптура "Тарас на Парнасе", усталяваная падчас "Дажынак" у 2014 годзе. А па дарозе з Гарадка да вёскі Астраўляны аўтобусныя прыпынкі аформілі ў літаратурным стылі.

Паводле СМІ.

Пісьменнік Уладзімір Арлоў адзначыў 70-гадовы юбілей

25 жніўня пісьменнік Уладзіміра Арлоў адзначыў свой 70-гадовы юбілей.

У 1953 годзе ён нарадзіўся ў Полацку і любоў да роднага горада нясе праз усё сваё жыццё. Хоць часам абсалютна непрадказальна жыццё прымушае мяняць месца жыхарства. Цяпер славуты пісьменнік жыве ў Беластоку, а свой юбілей сустрэў у Празе. З ім паразмаўляў Алесь Аркуш.

- Здаецца, што гэтае дзесяцігоддзе не змарнаванае, напісана не мала кніг. Можна ў гэтым упэўніцца зазірнуўшы на мой сайт arlou.by, глянуць Вікіпедыю, там абноўленыя версіі нядаўна з'явіліся. Там здаецца сапраўды ўсе кнігі пазначаны і розныя іншыя падзеі майго жыцця. Наконт таго, што яшчэ наперадзе, я часта згадваю сваю бабулю ў размовах і творах, незабыўную бабулю Аўгінню. Аповед пра яе завяршае кожнае выданне маіх "Імёнаў Свабоды", бо гэта быў самы галоўны чалавек у маім дзяцінстве. Я лічу, што бабуля Аўгіння была добрай вядзьмаркай, яе парады, урокі зацвердзіў на ўсё жыццё. Яна казала, што нельга абвяшчаць пра тое, што ты збіраешся рабіць, каб не насмяшыць Бога і людзей.

Уладзімір Арлоў - прадстаўнік ужо рэдкай кагорты жывых беларускіх класікаў. Ён вядомы і як празаік, і як паэт, і як аўтар гістарычна-публіцыстычных кніг.

Сапраўды, прачытаць пра Уладзіміра Арлова можна шмат дзе і шмат што, а мы проста віншуем адвечнага змагара за мову і дзяржаву.

Сто гадоў!

ЛЕТНІЯ ВАНДРОЎКІ "ЭКВАТАРА".

23-24.08.23: ВАЎКАВЫСК-ВЯРЭЙКІ-РЭПЛЯ-ВЯЛІКІЯ ЭЙСМАНТЫ-ГУДЗЕВІЧЫ-ПАЧУЙКІ

Марафонам выступленняў адзначыўся на Гарадзеншчыне Літаратурны клуб "Экватар" 23-24 жніўня бягучага года. За два дні прайшло ажно пяць мерапрыем-стваў - розных па масштабе і па колькасці сабраўшыхся на іх людзей, але ўсе яны былі прысвечаны выхаду новай кнігі паэта з маляўнічай вёскі Пачуйкі Мікалая Іваноўскага "Духмяны падарунак".

23 жніўня распачала серыю творчых сустрэч імпрэза ў Ваўкавыскай раённай бібліятэцы, арганізаваная яе загадчыцай Натал-ляй Лешчык. Спадарыня Наталля заўсёды вельмі гасцінна сустракае творчых людзей. Так было і на гэты раз. Пасля чаявання бібліятэкараў з гасцямі імпрэза пачалася. Вядучай мерапрыемства з боку бібліятэкі стала Ірына Кароль, якая пачала з таго, что коратка азнаёміла прысут-ных з творчай біяграфіяй Мікалая Іваноўскага, пералічыла ўсе яго вы-дадзеныя кнігі і шчыра павіншавала пачуйскага паэта са з'яўленнем яго новага паэтычнага зборніка. Потым спадарыня Ірына перадала слова віноўніку ўрачыстасці. Але Мікалай Іваноўскі зазначыў, што хоча, каб спачатку выступілі ягоныя госці: Вячаслаў Корбут і Інга Вінарская, якія дапамаглі яму выдаць сем з васьмі выйшаўшых у свет ягоных кніг, а таксама Тарэза Кавальчук. Сказана - зроблена.

Кіраўнік Літаратурнага клуба "Экватар", пісьменнік і журналіст Вячаслаў Корбут распавёў прысутным, што ў кнізе для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнга ўзросту "Духмяны падарунак" ён з'яўляўся рэдактарам і рэдактарам-уклада-льнікам, асабіста падзяліў выданне на пяць частак. Спадар Корбут прачытаў некалькі асабліва запаўшых яму ў сэрца вершаў з новай кнігі пачуйскага паэта, а потым зазначыў, што перад самым прыездам у Ваўкавыск напісаў верш, прысвечаны гэтаму гораду, з якім і азнаёміў прысутных:


Ваўкавыск - тых дзён калыска,

Нашай памяці на ўздым.

І са мной далёкі, блізкі,

А на выгляд - малады.


Рупны погляд, і з табою

Робім рух у новы час.

Светлы, чысты дзень з хадою

Наталяе лепей нас.


Ваўкавыск дарогай шчасця

Крочыць з поспехам найперш,

Каб на заўтра не адкласці

Крок наперад - гэтак лепш!


Сваім людам ганарыся,

Горад з існай дабрынёй.

Нам у радасці адкрыйся,

Сэрцам будзь заўжды са мной!

Пісьменніца і журналістка, шэф-рэдактар альманаха "Літаратурны экватар" Інга Вінарская зазначыла, што працавала над макетамі сямі кніг Мікалая Іваноўскага з выдадзеных ім васьмі. Таксама спадарыня Вінарская часцяком пісала ўступныя артыкулы для гэтых паэ-тычных зборнікаў. Не стаў выключэннем і "Духмяны падарунак": напачатку кнігі змешчаны артыкул Інгі Вінарскай "Падарунак з водарам малой радзімы" - ён і быў прачытаны перад сабраўшыміся. Таксама спадарыня Інга ўзгадала, што некалі прысвяціла верш Мікалаю Іваноўскаму і ягоным Пачуйкам, і прысутныя пачулі паэтычны твор "Спявалі там чароўна салаўі…"

Загадчыца бібліятэкі ДУА "Гімназія № 2 г. Ваўкавыска" Тарэза Кавальчук распавяла, што вельмі рада супрацоўніцтву з паэтам Міка-лаем Іваноўскім. Яна зазначыла, што правяла ў сваёй гімназіі ўжо некалькі сустрэч школьнікаў розных узростаў з гэтым цікавым аўтарам. Асабліва ж дзецям, па сцвярджэнні Тарэзы Кавальчук, падабаецца кніга Мікалая Іваноўскага "Загадкі на ўсе выпадкі", вельмі яркая і прыгожая. Спадарыня Тарэза нават прачытала прысутным адтуль некалькі загадак, і аўдыторыя іх разгадвала.

Віноўнік урачыстасці Мікалай Іваноўскі, канешне, распавядаў пра сваю новую кнігу, дзе галоўнымі героямі з'яўляюцца ўнук і дзед, які ў паэтычнай форме павучае свайго на-шчадка, распавядае пра тое, якія бываюць грыбы ды ягады, садавіна і гародніна, апісвае крылатых і чаты-рохлапых жыхароў роднага краю. Прагучалі вершы: "Вішня", "Журавіны", "Траўнёвы ранак", "Пчаліны спеў", "У госці да баброў" і інш.

Адметнай рысай мерапрыем-ства стала прысутнасць на ім загад-чыка аддзела ідэалагічнай працы і па справах моладзі Ваўкавыскага райвыканкама спадара Івана Маржалы. Іван Фадзеевіч ад імя Ваўкавыскай адміністрацыі шчыра павіншаваў Мікалая Пятровіча з новай кнігай і ўручыў аўтару каштоўны падарунак.

Але ўвечары 23 жніўня вы-ступоўцаў чакалі ў старажытных чароўных Вярэйках на яшчэ адну творчую сустрэчу, якая была арганізавана па ініцыятыве мясцовага паэта Віктара Курыловіча. Забягаючы наперад, зазначым што спадар Віктар таксама прысутнічаў на гэтым мера-прыемстве і прачытаў шэраг сваіх глыбокіх, дасканала зробленых вершаў. Непасрэднай жа арганізацыяй сустрэчы займаліся бібліятэкар Вярэйскага дома культуры Тамара Вялічка і рэжысёр з гэтай жа культурнай установы Алена Бязгодава. Жан-чыны ветліва і радасна сустрэлі прыехаўшых выступоўцаў. Сустрэча па-чалася.

Да слова сказаць, і ў Вярэйках, і на на яшчэ трох мерапрыемствах наступнага дня і Вячаслаў Корбут, і Інга Вінарская пачыналі свае выступленні не толькі з расповедаў пра кнігу Мікалая Іваноўскага "Духмяны падарунак" і пра сваю працу над ёй, але таксама чыталі па некалькі вер-шаў Мікалая Іваноўскага. Потым пераходзілі да сваіх уласных твораў.

У Вярэйках Вячаслаў Корбут прачытаў наступныя свае вершы: "Ці будзе тое?", "Мой жнівень", "Мала песняў, мала спеваў", "У думках за-пісы хаваю" і інш. Таксама прагучалі байкі "Андруха-уратар" і "Крочыў вучань на ўрок".

Інга Вінарская выказала сваё захапленне прыгажосцю Вярэйскіх пейзажаў. Спадарыня ўзгадала, што ў яе ёсць цыкл летніх вершаў, змеш-чаны ў яе кнізе "Гучы, маё сэрца, гучы…", які яна і хоча прачытаць. Аўтарка выканала наступныя паэ-тычныя творы: "Рамонкавы луг і світанак…", "Дзень вынырнуў, гуляка, з-за вады…", "У спрадвечнасці вечара…", "Рамонкі, макі, васількі…" і інш. Таксама спадарыня Вінарская зазначыла, што ў яе ёсць прыгожы верш пра летнюю залеву, а як усім вядома, Бог - у дажджы…

Сусвет прыціх прад подыхам дажджу

Замёрлі рухі велічных стагоддзяў,

Паветра змоўкне, згледзеўшы мяжу

Залевы, мкне дзятва ад непагоды.


Сцяна вады - цудоўнай сілы вір,

На каштанах аж свечкі задрыжэлі,

Таполі дождж імкнуцца блаславіць,

Да неба іх маркоты паляцелі.


Пірамідальна струнаў чуўся звон…

Вада, вада - там шэпт і шамаценне…

У лужы дзень свой накіруе скон,

Свой вопыт і энергію сталення.


О, час перад дажджом - цудоўны міг,

У покрыве той Боскае залевы...

Вялікі свет! Шчаслівы, хто спасціг

Яго красу - у гэтых летніх спевах!

У выкананні Мікалая Іваноўскага на Вярэйкаўскай імпрэзе прагучалі вершы рознай тэматычнай накіраванасці: пра прыгажосць нава-кольнага сусвету, пра прыроду, пра каханне, а таксама пра занепакое-насць аўтара сучаснымі варожымі ваеннымі пагрозамі. Прысутныя пачулі творы: "Лёнавая кашуля", "Вяртанне буслоў", "Раніца ля ракі", "Пчолкі", "Зачараваны", "Нам памяць не сцерці", "Мір Беларусі" і інш.

24 жніўня да групы нашых выступоўцаў далучыўся падпалкоў-нік бранетанкавых войскаў у адстаў-цы, кіраўнік Гарадзенскай камісіі па ахове помнікаў Дзмітрый Аўсейчык. Па сумяшчальніцтве Дзмітрый Сяр-геевіч - яшчэ і сваяк Мікалая Іваноў-скага, муж ягонай сястры. Дык вось, спадар Дзмітрый прыняў удзел у трох наступных выступленнях прадстаў-нікоў Літаратурнага клуба "Экватар" - у Рэплі, Вялікіх Эйсмантах і Гу-дзевічах. Гэта канешне, было эфект-на - пабачыць статнага баявога афі-цэра ў строгай ваеннай форме з без-ліччу ўзнагародаў, ад якіх пры руху чуўся лёгкі перазвон. Таксама было цікава паслухаць, што думае такі бывалы чалавек пра сучасны палітычны стан, пра сяброў і ворагаў нашай дзяржавы…

Але, усё па парадку, калі размова пайшла пра імпрэзы 24 жніўня. З раніцы нашых выступоўцаў чакалі ў гістарычным месцы, знакамітым сваім высокім гатычным касцёлам, - у Рэплі. З вялікай радасцю сустрэла завітаўшых да яе пісьменнікаў загад-чыца Рэплеўскага дома культуры Марыя Гжэсяк. Выбачалася, што людзей няшмат, бо ўсё ж такі яшчэ лета. Але імпрэза адбылася цёплая і файная, амаль хатняя.

Распачала сустрэчу Інга Вінарская. Яна зазначыла, што рада зноў выступаць у зале Рэплеўскага дома культуры, бо ён мае чароўную глыбокую акустыку, і вельмі ёй пры-емна тут чуць гукі свайго голасу. Спа-дарыня распавяла пра тое, што выда-ваць дзіцячыя кнігі значна больш цяжка, чым дарослыя, бо для іх існуе шмат правілаў і абмежаванняў. Але гэта цікавая справа, і асабліва радас-на, калі ў свет выходзяць такія прыго-жыя кнігі, як у Мікалая Іваноўскага. У Рэплі Інга Вінарская чытала свае дзіцячыя вершы: "Ледзь ружовым падсечана воблака…", "Нашым коткам…", "Дзяўчынка такая смяш-лівая…", "Па слядах Алісы ў краіне цудаў…" і інш.

Тэму складанасці выдання дзіцячых кніг, а таксама падручнікаў падтрымаў Вячаслаў Корбут, які шэраг год кіраваў Беларускім літара-турным фондам і выдавецтвам "Бел-літфонд", якім быў выдадзены шэраг падручнікаў для розных школьных узростаў. Дзіцячыя кнігі там выхо-дзілі таксама. Дакладна, розных правілаў і абмежаванняў было нямала, але ўсе падручнікі і кнігі былі выдадзены паспяхова.

У выкананні Вячаслава Корбута прагучалі творы: "Паводкі", "Ізноў наперад", "Матуля", "Крыніца", "Пра роднае", "Балада пра маёра Гаўрылава" і інш.

Мікалай Іваноўскі пачаў сваё выступленне з таго, што падзякаваў Марыі Гжэсяк за шматгадовае плённае з ім супрацоўніцтва. Распавёў, што спадарыня Марыя працуе на пасадзе загадчыцы Дома культуры шмат год, і выказаў спадзяванне, што ягоныя з ёй сяброўскія адносіны захаваюцца і надалей.

Спадар Мікалай прачытаў сабраўшымся наступныя свае вершы: "Знайдзіце мове каляіну", "Юбілей школы", "Шчасце - лекі", "Няпрошаныя госці", "Раніца ля ракі", "Пчалярства - навука" і інш. Не абмінуў Мікалай Іваноўскі і аднайменны верш, які даў назву ягонай кнізе, - "Духмяны падарунак":

- О, колькі вас мне трэба гушкаць? -

Пытала яблынька ў пладоў.

Люляла ўчора я ў пялюшках,

Цяпер - вы прыгажосць садоў.


Духмяны спее падарунак...

Хутчэй адчыняцца скляпы,

Бо холад мае накірунак,

Як вецер гойсае сляпы.

Вас зберагчы я не здалею,

Згублю лістоту там сама.

І гаспадар наш разумее:

Пільнуе побач нас зіма.


На Новы год ці на Каляды

Нясіце смакату садоў.

Важней наш яблык шакаладу,

Здароўе майце шмат гадоў.


Сад сакавіцкі зноў абудзіць,

Ён твар памые наш ад сну.

Сукенкі вам пабеляць людзі,

І стрэнем з кветкамі вясну!

У абед нашыя творцы завіталі ў Вялікія Эйсманты. Там іх чакалі ў Вялікаэйсмантаўскай сярэдняй школе. Вельмі прыгожая навучальная ўстанова: такое адчуванне, што пах кветак адчуваецца здаля… Насамрэч, прыгожых дрэваў і раслін вакол той школы вельмі многа.

На парозе выступоўцаў ветліва сустрэла дырэктарка школы Галіна Аляксееўна Македон. Творцам перад пачаткам мерапрыемства была пра-панавана экскурсія па "Музеі земля-знаўства "Каменны летапіс Зямлі", які знаходзіцца ў будынку гэтай навуча-льнай установы. Створаны ён быў па інціцыятыве і пры непасрэдным удзеле настаўніка гісторыі і геаграфіі Леаніда Калесніка. Цяпер Леанід Раманавіч - кіраўнік гэтага музея. Між іншым, экскурсію для гасцей праводзіў непасрэдна ён сам. Вельмі павучальна атрымалася.

Непасрэдна сама імпрэза пачалася цікава. Справа ў тым, што пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Ірыны Іванаўны Швед вучні старэйшых класаў часця-ком пішуць навуковыя працы, і работы гэты нават перыядычна пера-магаюць на розных рэспубліканскіх конкурсах. З адной з такіх навуковых прац пад назвай "Канцэпт "Дом" у лірыцы Мікалая Іваноўскага на пры-кладзе зборніка "Пяром і сэрцам" пазнаёміла прысутных вучаніца 11 класа Аляксандра Швед.

Нашы выступоўцы: Вячаслаў Корбут, Інга Вінарская, Мікалай Іваноўскі прачыталі перад сабраў-шыміся настаўнікамі, вучнямі, гас-цямі мерапрыемства свае вершы. Да праграмы імпрэзы далучылася так-сама мясцовая паэтка Галіна Жывіца з паэтычнымі творамі на тэму пры-гожосці навакольных краявідаў і любові да роднага краю.

Увечары 24 жніўня адбылася творчая імпрэза ў Гудзевіцкай сельскай бібліятэцы, дзе сабраліся для сустрэчы з пісьменнікамі ўдзелькі мясцовага клуба творчасці "Залаты ўзрост" пад кіраўніцтвам загадчыцы гэтай установы Валянціны Пронькі.

Як і на папярэдніх імпрэзах, гучала шмат вершаў у выкананні Вячаслава Корбута, Інгі Вінарскай, Мікалая Іваноўскага. Але была адна адметная рыса ў гэтай творчай сустрэчы: тут гучалі спевы пад акампа-немент баяна, на якім па-майстэрску грала спадарыня Яніна Цуркан. Сярод выкананых аўдыторыяй песень былі творы на вершы Мікалая Іваноўскага: "За цеплыню душы", "Як вы там?" і інш. Падпалкоўнік Дзмітрый Аўсейчык, які таксама выступаў на гэтым мерапрыемстве, з задавальненнем спяваў разам з усімі, а таксама выступіў з невялічкай сольнай праграмай. А спявае ён добра, бо з'яўляецца адным з салістаў Гарадзенскага хору ветэранаў.

Вось такая канцэртная вандроўка па Гарадзеншчыне атрыма-лася ў сяброў Літаратурнага клуба "Экватар" з нагоды выхаду ў свет кнігі Мікалая Іваноўскага "Духмяны падарунак". Было шмат ўсмешак, апладысментаў, песень і кветак… Дарэчы, кветкі з Вялікіх Эйсмантаў - тры агромністых букета рознакаля-ровых гладыёлусаў, палевых і барвовых ружаў - шчасна даехалі са сваёй новай гаспадыняй да яе хаты і, несумненна, натхнялі яе сваёй прыгажосцю пры напісанні гэтага артыкула…

Інга Вінарская.

ГУЛІВЕР У КРАІНЕ ВЕЛІКАНАЎ

ПРА ПАРУШАЛЬНІКА ДЗЯРЖМЯЖЫ

Зміцер Захарэвіч


"На Беларусі Бог жыве…"

"Бог пайшоў…"

Ул. Караткевіч.


Бог пайшоў… Паглядам невясёлым

Пазіраў на пакіданы край,

Хоць званіцы цэркваў і касцёлаў

Перад ім замерлі на "Зважай!"


І калі яму з абшараў нашых

Заставаўся ў высі крок адзін,

Раптам тры зялёныя фуражкі:

- Дакуменцікі, грамадзянін.


А ў яго якія дакументы? -

Німб, хітон, сівая барада…

Таму ўрэшце аказаўся "swiety"

У начальніка пагранпаста.


Капітан маўкліва пасміхнуўся:

""Парушальнік", маць вашу іці!"

- Пішуць, Вы жылі на Беларусі.

А цяпер назад - на "небясі"?


Ашалелы, млявы ад няўдачы

Бацька-Бог пачаў распавядаць,

Што ён меўся толькі Сына ўбачыць

І аслаблы Дух умацаваць.


Без якога множацца мячэты,

Ліберасты, юды, леваччо…

Капітан папыхваў цыгарэтай

І нібыта думаў пра сваё.


- Змогі жыць тут я зусім не маю, -

Слёзы ледзьве стрымліваў стары, -

Дзе святароў з бажніцаў забіраюць

І замыкаюць за турэмныя муры.


- А мы ж з вамі на назе кароткай! -

У адчаі распаляўся ён. -

Бо стаіць на варце раю Пётра,

Міхаіл - памежнікаў патрон…


Начпаста наліў яму гарбаты,

Папрасіў счакаць, даў запаліць

І камусь гукнуў, крутнуўшы "Тапік":

- Праз мяжу сівога прапусціць!

Ці магло ўсё скончыцца іначай,

Толькі без метафар і прыўкрас?

Капітан у рапарце адзначыў:

"Сёння ўдзень Пан Бог пакінуў нас".

ШПІЛЬ КАРАЛЕЎСКАГА ПАЛАЦА

(гарадзенскі раманс-жарт)

Сплываў па Нёмне залацісты вечар,

Крыжы на Фары гаслі ў паўімгле,

Твае захутаўшы ў шаль зорны плечы,

Я запытаў: "Жыла як без мяне?"


Табе, відаць, неўпершыню прызнацца

Было, і бліснуў позірк мой ад слёз,

Бо шпілем каралеўскага палаца

Працяў каханне твой адказ наскрозь.


Зніякавеў, адчуўшы падсвядома:

Каложай гіне еднасць нашых душ,

Таму што дзесь на Фолюшы, удома

Цябе чакаюць два каты і муж.


Дарма на лёсу выбрыкі злавацца,

Суцішу боль, вяртаючыся ў Менск,

Нібы шпіль каралеўскага палаца,

Заўжды адзін, і ты зноў без мяне.

ХВАЛІ РАКІ ЖЫЦЦЯ…

Хвалі ракі жыцця

У незваротнасць гоніць

Вецер, а тлумны прасцяг

Заўтра пра іх не ўспомніць.


Без паказных слязін

Сівагрывыя рушаць,

Вербы адно ўслед ім

Хіляць галовы скрушна.


Храмы, муры, млыны

Моўчкі глядзяць старонне

На няспынную плынь

У пазалоце промняў.


Век залаты - міраж:

Сокам брусніц на вуснах

Кроў пунсавела ўсцяж

Ад вытоку да вусця.


Грозна звінела сталь,

Джаліў свінец апабал -

З годнасцю спатыкаў

Кожны бераг сатрапаў.


А ў гады, як сціхаў

Лязгат грымотны зброі,

Зноў раку ахінаў

Жнеяў спеў вечаровы.


Зноўку, бы караблі,

Сінню люстранай хваляў

Гурмы аблокаў плылі

З процьмай вянкоў Купалля.


Вецер хвалі штодзень

Гоніць, дзьме больш сувора,

Ды гарыць на вадзе

Бляск недасяжных зораў.

ЗНІКЛЫ БЕЗ ВЕСТАК

Імшу справіць па мне

Між аблок укрыжованы бусел,

Восень след захіне

Лісцем у парудзелую вусціш.

Адылі ў першы снег

На час ценем бясцельным вярнуся,

Покуль не сцебане

Вясна промнямі, каб сысці змусіць.


Пакрысе год міне

У чакання трывожнай задусе,

Без сяброў, без яе

Жыць у згадках і снах навучуся.

З кубка праўда ў віне

Расплывецца крывёй на абрусе,

Аб адхлання цане

З фатакарткі ў свет не дакрычуся.


Астуджаючы гнеў,

У палях ветру ўдосыць нап'юся.

Непазнаны жаўнер,

Бы з сабой у жыцці размінуўся,

Я на вочы ў вакне,

Ідучы са двара, азірнуся,

Што глядзяць скрозь мяне

У давечна пранізлівай скрусе.

З НІЗКІ "СУПРАЦЬЛЕГЛАСЦІ"

"Мінучае і вечнае"

Стагоддзі грозны мур стаяў,

Зубцамі вежаў вышу драпаў…

Цяпер між крушняў узбуяў

Палын, на небе ж - ані латы.

"Летуценнае і рэчаіснае"

Нявінны, белы і пухнаты

Ляцеў прынесці радасць людзям,

Але яны яго заўзята

Тапталі, змешваючы з брудам.

"Імпэтнае і нярушнае"

На моры шторм кіпіць, гудзе,

За хваляй хваля ў бераг б'ецца,

А па раз'юшанай вадзе

Ашмоццем пена застаецца.

"Вялікае і дробнае"

Як быць вялікім лёс не ручыць,

Імкніся існаваць хоць дробным,

Хай ледзь заўважным, бо калючы,

Галоўнае - каб непадробным.

* * *

Спіць блакіт

па-над самотным фортам,

Рып пратэзаў не ўзрушае цішыні.

Адчуваеш, як яна прагоркла

Порахам мінулае вайны?

Да нас тыя, што на фотаздымках

Усміхаюцца з паўзмроку бліндажоў,

Распасцёрлі ветліва абдымкі

Гіпсавымі ротамі крыжоў.


З імі пад гарачым свінцападам

Астуджаліся струменямі крыві,

Ды пашыў Кон шынялі камрадам

З савану магільнае травы…

ГУЛІВЕР У КРАІНЕ ВЕЛІКАНАЎ

На ласку лёсу кінуты

Камандай у бязвыйсці,

Жыву, для іншых згінулы,

На веліканаў выспе.


Навокал неабсяжныя

Клубы, цягліцы, сэрцы,

Прэч ад якіх, заўважыўшы,

Хаваю дробку-цельца.


Штодзень у пільным сполаху,

Каб вольным заставацца,

Ды глухну ад іх голасу,

Нібыта ад набату.


А струны жыл заходзяцца

У краі высачэнных,

Бо нічыёй не хочацца

Стаць лялькаю кішэннай.


Каб не скакаць пацешліва

Дзвюхногаю блыхою

Прад здзіўленай, насмешлівай

Грамадзін грамадою.


Не буду задаволенай

Прынадай кавалераў

На туалетным століку

Хаця б і каралевы.


Таму, пакуль не злоўлены,

Не страчана нічога -

Надзеямі напоўнены

Ля берага марскога,


Адчаліць згэтуль мроячы

На покліч продкаў даўні,

Ад раніцы да поўначы

Майструю човен збаўны.

НА ГАДАВІНУ СМЕРЦІ СЕРЖА МІНСКЕВІЧА

Пазбытае цяжво зямных

Варункаў, радасцяў, турботаў -

Прайшоў дарогу ў незваротнасць,

Дзе недарэчныя яны.


Пакінуў нібы без прычын

Пустою над ракой альтанку -

І Зорны Кол, і промні ранку

Патрэбныя адно жывым.


Чуваць адчай у галасах:

"Не заспявае… Не ўсміхнецца…"

Але дарма - пульсуе сэрца,

Стэп адбіваючы ў радках.

* * *

Змятаюць часу смеццяры

Уперад стрэчаных абліччы

І на агні ўсяедным нішчаць

Пажоўклыя календары.


Знікаюць вершы і лісты,

Ператвараючыся ў попел,

Які, нібыта рой шматкроп'яў,

Вятрыска ўзносіць дагары.


Пажадна танчаць языкі -

Гараць трапёткія пачуцці,

З абдымкаў пломня не вярнуцца -

Дымамі сталіся шляхі.


Хаця праз тое не баліць -

Суняў ўражлівасць дыяруш,

Гадамі спраўджаны таварыш,

Адзіны, пэўна, на зямлі,


Дзе без спагады, без пары,

Даводзячы, што ўсё мінецца,

Калішняе з закуткаў сэрца

Змятаюць часу смеццяры.

УЯЎНАЯ ПАГРОЗА

Насоўвалася хмар арда з усходу,

Разводдзем

навальнічным пагражала.

Чакаючы бязлітаснай навалы,

Напяліся і людзі, і прырода.

Прыносіў вецер водгулле грымотаў

І, хочучы з карэннем дрэвы вырваць,

Пярнатых заганяючы пад выгбы,

Выводзіў гімн пранізлівы самоце.


Але, над местам распасцершы крылы,

Цяжарнае залеваю чарноцце,

Яго заўчаснаю накрыўшы ноччу,

Прысады ледзь імжою пакрапіла…


І мы нярэдка, даўшы волю гневу,

Грымім, няздольныя зрабіць што-небудзь.

НЯЗГОДНЫ ЗАМАЎЧАЦЬ

(рандэль-зорка)

Цяжкі набат надтрэснутага сэрца

У тлуме клопатаў бадай што не чуваць,

Смяёмся, сварымся, абы не заўважаць

Глухі набат надтрэснутага сэрца.


Жахае, нібы казань чужаверца, -

Крый бог услухацца, пачне бо турбаваць, -

Глухі адчай надтрэснутага сэрца,

Якому нельга начны одум дараваць.


За тое, што ўзрушае, што нясцерпны,

Глухі адчай пакутлівага сэрца

Міжволі прагнем назаўсёды ўтаймаваць,

Але гудзе ўвушшу, нязгодны замаўчаць,

Глухі адчай пакутлівага скерца.

У ДАРОЗЕ І СОНЦА

(у цягніку Менск - Ліда)

Маршрут стары ў празрысты жнівень,

Світанак спее за вакном

І сонца-немаўля ў нізіне

П'е прагна росаў малако.


Скрозь краявід не зварухнецца,

У час мінулы плывучы,

Адно праз шыбіну кранецца

Гарэзліва прамень шчакі.


Даўно чаканая сустрэча:

Перон, вакзала мур, сябры,

А шляхам пасталелы светач

Ужо над галавой гарыць.

Да Дня горада

Да Дня горада на бакавым фасадзе Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы абноўлены інфармацыйны банер. Эскіз Дар'і Марцінкевіч.

Наш кар.

Навіны Германіі

У Германіі спросцяць атрыманне грамадзянства

Урад Германіі прыняў закон пра палягчэнне натуралізацыі. Дакумент павінен паступіць на зацвярджэнне парламента, дата пакуль не вызначана, паведамляе тэлеканал N-TV.

Закон быў распрацаваны міністрам унутраных спраў Нэнсі Фезер (СДПГ), ён не толькі змяншае патра-баванні, але і дапускае існаванне падвойнага грамадзян-ства. Аднак для натуралізацыі па-ранейшаму дзейнічаюць умовы эканамічнай і дэмакратычнай інтэграцыі.

Правядзеннем рэформы ўрад, у прыватнасці, хоча зрабіць Германію больш прывабнай для прафесіяналаў. У той жа час, яна заклікана стымуляваць людзей да таго, каб яны лепш замацаваліся ў краіне і сталі больш прык-метнымі чальцамі грамадства. Падаць заяву на атры-манне нямецкага пашпарта можна будзе ўжо пасля пяці гадоў пражывання.

Лідар рэгіянальнай групы ХСС Аляксандр Добрындт абвінаваціў кіравальную кааліцыю ў легкадумным стаўленні да грамадзянства. Па яго словах, тым самым руйнуецца грамадскі кансенсус апошніх дваццаці гадоў.

На натуралізацыю не могуць разлічваць людзі, якія здзейснілі злачынствы па антысеміцкіх ці расісцкіх матывах. Абавязковай умовай таксама павінна быць тое, што чалавек можа зарабляць на жыццё, як правіла, без якіх-небудзь сацыяльных дапаможнікаў. Пасля прыняцця рашэння кабінетам міністраў законапраект будзе накіра-ваны ў Бундэстаг. Толькі пасля ўхвалы парламентам ён можа набыць моц.

Аляксандр Саможнеў.

У Германіі хочуць адмовіцца ад кітайскага тэлекамунікацыйнага абсталявання

Тэлекамунікацыйным правайдарам неабходна адмовіцца ад выкарыстання тэлекамунікацыйных камплектаў, прапанаваных кітайскім гігантам Huawei, паколькі гэта стварае пагрозу бяспецы, заявіла міністр унутраных спраў Германіі Нэнсі Фезер.

Па дадзеных выдання Politico, нежаданне нямецкага ўрада ўводзіць цвёрдыя абмежаванні на выкарыстанне Huawei раздражняла Вашынгтон і прадстаўнікоў службаў бяспекі ў апошнія гады. Германія, якая з'яўляецца найбуйнейшай эканомікай Еўропы, па-ранейшаму моцна залежыць ад Кітая ў вобласці тэлекамунікацыйных сетак, гаворыцца ў справаздачы кансалтынгавай кампаніі Strand Consult.

Зараз Берлін уводзіць новыя меры бяспекі ў адносінах да кітайскіх тэхналогій у тэлекамунікацыйных сетках. Прынята рашэнне праверыць усе кампаненты пастаўшчыкоў тэлекамунікацыйных паслуг Huawei і ZTE, якія маюць адносіны да бяспекі. Нібыта кітайскія тэхналогіі дазваляюць кантраляваць энергаспажыванне.

Любыя абмежаванні на выкарыстанне абсталявання Huawei доўгі час сутыкаліся з супрацівам з боку буйных тэлекамунікацыйных правайдараў, такіх як Deutsche Telekom. Яны асцерагаюцца, што адмова ад кітайскіх пастаўшчыкоў тэлекамунікацыйных паслуг рэзка павялічыць кошт будаўніцтва новых сетак і падтрымання ў працоўным стане існых.

Аляксандр Саможнеў.

Выхаванцы пра ксяндза Талочку

Ад перакладчыка: Некалькі фрагментаў з газет пачатку 1939 г.

1. Па загаду віленскага ваяводы 27 снежня 1938 г. выселены з Вільні беларускія дзеячы кс. Адам Станкевіч і інж. Адольф Клімовіч. … Адначасова выселены і кс. Ул. Талочка. … Беларусы пра ксяндза Уладзіслава Талочку дагэтуль вельмі мала што чулі. Я ён сярод нас даўно жыве і добра працуе. Кс. Талочка гэта тыповы і чыста беларускі характар. Гэта чалавек заходнееўрапейскай культуры. Жыццёвая лінія гэтага чалавека - каталіцкая. Праўда і справядлівасць ў гэтага ксяндза стаяць на першым месцы.

Chryścijanskaja dumka. №1 (185), 2 studzienia 1938.

2. З рэдакцыйнага артыкул галоўнага рэдактара газеты "Слова" Станіслава Мацкевіча бачна, што для высялення кс. Талочкі быў выкарыстаны данос кухаркі Адэлі Апановіч, сэнс даносу: 1) Талочка - інтрыган, 2) Віншаваў сваіх сяброў 25 сакавіка, 3) Выпісваў газету "Journal des Nations", якая цалкам легальна прадавалася ў Польшчы, 4) Кухарка паскардзілася сваёй гаспадыні, што падчас споведзі накрычаў на яе за тое, што яна не спавядалася па-беларуску.

Станіслаў Мацкевіч заўважыў, што кс. Талочка ў Вільні быў аточаны агульнай павагай, што сярод людзей, якія спавядаліся яму, было шмат ксяндзоў і вышэйшых касцельных іерархаў, што для таго, каб выселіць чалавека, трэба нешта большае, чым тое, што ён беларус і г. д. Заўважу, лічылася, што тагачасная віленская газета "Слова" вызнавала правую, абшарніцкую ідэалогію.

Cat. Kucharka Apanowiczówna ma głos // Słowo. 1939. № 4.

3.3. Кс. Талочка быў шматгадовым аўтарам газеты “Пшэглянд Віленскі” куды ён як беларус пісаў вельмі якасныя і высокаінтэлектуальныя артыкулы пад рознымі псеўданімамі. Думаю, з-за гэтага і быў выселены з Вільні.


Асоба кс. Талочкі, справа яго высялення і "выкрывальныя" сведчанні сп. Апановіч дагэтуль не страчваюць сваёй актуальнасці. Да нас прыходзіць шэраг лістоў ад асоб, якія ведалі і працавалі разам з кс. Талочкам у тыя гады, калі ён нібыта арганізоўваў беларускую дзяржаву.

Выхаванец прытулка каталіцкага Таварыства стрыманасці і працы, прэфектам і апекуном якога доўгі час быў кс. Талочка, сп. Пётр Пашкевіч (вул. Шкаплерная, 34) даслаў наступны ліст:

"Я з'яўляюся выхаванцам прытулка Таварыства стрыманасці і працы, дзе гадаваўся з 1912 па 1924 г. Праўда, я быў малым і мала што разумеў з таго, што рабілі старэйшыя, але калі гаворка ідзе пра згаданыя вышэй гады, дык гэты перыяд я вельмі добра памятаю, таму што меў ужо 14 - 16 гадоў. У 1916 г. кс. Напалеон Дзякавіцкі быў пераведзены з касцёла св. Стэфана пробашчам касцёла Усіх святых. Як раз у той час у касцёл Св. Стэфана прыехаў кс. Талочка. У гэты час, г. з. да 1918 г., кс. Ул. Талочка працаваў катэхетам у школе для хлопцаў у згаданым Таварыстве і, будучы катэхетам, мог мець нейкія ўплывы, напрыклад: выдзяляць сярод іншых дзяцей беларусаў ці, напрыклад, летувісаў і дрэнна ставіцца да палякаў. Але мы, старэйшыя выхаванцы, ніколі не адчувалі ад яго самых малых крыўдаў, ён заўсёды для нас быў "каханым айцом-прэфектам". Асабліва ён падабаўся нам, старэйшым, таму што любіў нас як бацька і адначасова, быў вельмі клапатлівым і спагадлівым да нашай цяжкай долі ў час, калі мы адчувалі найбольшы недахоп ежы. … кс. Талочка не саромеўся расказваць пра сябе і сваё паходжанне. Ён паказваў нам сплеценыя лапці, якія атрымаў з радзімы на свае імяніны. Пасля таго, як кс. Дзякавіцкі пайшоў капеланам у войска і да прыезду кс. Зянкевіча, кс. Талочка стаў фактычным апекуном прытулка. І менавіта гэты час добра запомніўся выхаванцам, бо тады кс. Тадочка паказаў сваю любоў і самаадрачэнне. Ён загадаў перанесці ўсе запасы са сваёй кладоўкі ў нашу і еў разам з намі за агульным сталом. А калі ў 1919 г. прыйшлі бальшавікі, дык мы, яго выхаванцы, уратавалі яго жыццё ад кулі бальшавікоў. Гэту гісторыю мы запомнілі на ўсё жыццё. Нашага каханага Айца, 4 жаўнера з нацэленымі на яго вінтоўкамі, паставілі каля сцяны з ўзнятымі рукамі.

Я ўпэўнены, што такі добры чалавек не мог змяніцца і стаць настолькі палітызаваным, што ўлады былі вымушаны яго выселіць, ён быў гэтак адданы нам дзецям, няўжо ён мог перастаць любіць нас, дарослых і Вільню? Думаю, што гэты чалавек не заслужыў такога і будзе рэабілітаваны. Я заўсёды буду думаць пра яго гэтак, як тут напісаў, бо гэтак мне падказала маё сэрца і я ніколі не адмоўлюся ад сваіх слоў".

Даслала ліст і землеўладальніца ў Наваградскага павета, у якой служыла кухаркай Паўліна, верніца кс. Талочкі. Паўліна не толькі мае тую ж прафесію, што і Адэля Апановіч але і блізкая да яе па духу, бо яны з'яўляюцца сябрамі аднаго рэлігійнага таварыства:

"Паўліна аднойчы дала мне, - піша сп. К., - прачытаць ліст святара да яе, які быў сапраўдным шэдэўрам стылю, ведання псіхалогіі і такту. Такія лісты інтэлігентнага чалавека да напаўпісьменнай дзяўчыны, звычайна пішуцца цяжка і штучна. Але гэты ліст быў даступны, зразумелы, поўны дробязяў, якія цікавілі Паўліну, але без намёку на фамільярнасць ці пляткарства. У лісце меліся мудрыя і вынаходлівыя адказы на яе пакуты з-за адсутнасці набажэнстваў, адказы як зрабіць так, каб не нарабіць шкоды сваім рэлігійным ці службовым абавязкам, ліст сведчыў пра вялікія веды аб розуме такіх Паўлінак. Нарэшце, выкарыстанне ім розных дэталяў, узятых, пэўна з яе лістоў, нават такой акалічнасці, як адсылка лістоў праз мне, каб Паўліна зразумела, што патрапіла да добрых людзей, якіх трэба цаніць, быць да іх зычлівай і г. д. Прыемна ўражаная, я спытала ў Паўліны пра гэтага ксяндза і даведалася што гэта вельмі заняты чалавек, які тым не менш ніколі нікому ні ў чым не адмаўляе, і для людзей ўсё робіць задарма. Ён звычайна працуе з беднай хатняй прыслугай. Абедае, толькі калі яго запрашаюць, і звычайна жыве гарбатай і булкамі.

З гэтага варта зрабіць выснову, што калі б кс. Талочка быў беларускім агітатарам, ён напэўна, скарыстаўся бы такой магчымасцю, як і ліставанне з верніцай, і не пісаў бы да яе лісты на вельмі добрай пальшчызне.

Калі б я не жыла ў памежжы, я б запрасіла гэтага ксяндза жыць да сябе. Такі знаўца беларускай душы вельмі прыдаўся б, бо нашы душпастыры - са Шлёнска, Падляшша, Любліншчыны, калі меркаваць па ўсё большай блытаніне, якую яны тут робяць, неяк не вельмі могуць даць сабе рады з гэтымі душамі".

Пра тое, што справа кс. Талочкі выклікала вялікі рэзананс, лепш за ўсё сведчыць той факт, што яна ўсхвалявала як сп. К. гэтак і кухарку Паўліну.

Сп. К. не паленавалася асабіста зайсці ў рэдакцыю і расказаць нам пра асобу сп. Апановіч, да гэтага часу невыразную і незаўважаную. Аказалася, што непаразуменне паміж сп. Адэляй і кс. Талочкам грунтуюцца зусім не на палітычных поглядах, а на маральнасці сп. Адэлі. І далей, каб пацвердзіць, што ў Вільні ёсць шмат людзей, якія ведаюць кс. Талочку і маюць пра яго зусім іншае меркаванне, чым сп. Апановіч і кампанія, мы запрасілі на інтэрв'ю двух яго выхаванцаў.

Вось успаміны людзей пра сваё дзяцінства, цесна звязаная з кс. Талочкаv.

Сп. Канстанты Раманоўскі, управа Віленскага прыватнага гандлёвага банка: "Кс. Талочка ў 1920-22 гг. быў маім прэфектам у агульнаадукацыйнай школе прытулка Таварыства стрыманасці і працы. Сярод выхаванцаў было шмат летувісаў і беларусаў. Кс. Талочка, які прысвячаў нам шмат часу, адносіўся да ўсіх аднолькава. Ніколі не аддаваў перавагу беларускім ці летувіскім дзецям. Увесь час сваёй настаўніцкай працы ў школе, аддана выконваў свой абавязак і заваяваў аднолькавую любоў усіх дзяцей".

Ігнацы Карчэўскі, адміністрацыйны сакратар скарбовай управы: "Памятаю кс. Талочку з 1919-1922 гг., найбольш неспакойных і складаных часоў у Вільні. Кс. Талочка, у той час нікуды не з'язджаў, не меў парафіі і жыў у плябаніі касцёла св. Стэфана. Пробашчам гэтага касцёла былі па-чарзе: кс. Зянкевіч і кс. Кярсноўскі. У гэтай жа плябаніі жыў і я, тады 16-ці гадовы юнак, вучань 5-га класа гімназіі імя Жыгімонта Аўгуста і мой калега Ляховіч, зараз кс.-пробашч у Турмантах. Не было такога дня, каб мы не наведалі кс. Талочку. Нам дазвалялася прыходзіць да яго ў любы час па параду, падказку, кнігу і г.д. За 3 гады, якія мы правялі разам, ніводнага разу ён не згадаў пра беларускую справу. Ён не гаварыў пра яе, хоць мы абодва паходзілі з Віленшчыны і мелі той узрост, калі найбольш паддаешся ўсялякім ўплывам і ўгаворам - і гэта ў той час, калі беларуская тэма была найбольш актуальнай. Мы былі сведкамі таго, як кс. Талочку наведвалі розныя людзі з рознымі інтарэсамі, але ніколі не заўважалі нічога, звязанага з беларускім пытаннем.

Акрамя таго, кс. Талочка быў цалкам заняты грамадскай працай, дабрачыннай і навуковай. Пісаў артыкулы ў розныя выданні аднак у той час ніхто не меў да яго прэтэнзій. Таму тыя закіды, якія сёння выстаўлены супраць кс. Талочкі і з-за якіх ён выселены, лічу цалкам несапраўднымі і несправядлівымі".

Wychawankowie o ks. Tołłoczce // Słowo. 1939. № 13.

Пераклад Леаніда Лаўрэша.

Беларусы сустракаюцца з індзейцамі

Яўрэйскі выпуск: Віннікаў, Грынкевіч; яўрэі ў беларуска-індзейскіх сувязях

(Працяг, пачатак гл. у № 19, 22, 24, 27, 30-34, 36-48, 50-52 (2022); 1-34 (53-86) за 2023 г.)

Катэгорыю аўтараў яўрэйскага паходжання з Беларуска-індзейскай бібліяграфіі асобнай невычарпальнай выбаркай мы прадстаўляем ніжэй у "Літ.", даючы па адной публікацыі кожнага (у часткі нашых аўтараў і ёсць толькі па адной, але некаторыя прадстаўленыя нават многімі дзясяткамі запісаў, ёсць і тыя, у якіх колькасць публікацый перавышае сотню). З іх аўтары, якія з'яўляюцца нашымі карэспандэнтамі або адрасатамі, - Азгур, Бараг, Букчын, Гуткін, Давідаў (Дэвідаў), Зім Г., Іофе Э., Левін У., Парэцкі, Рагачэўскі, Рубінштэйн, Смагорынскі, Тумаркін, Шэрман, Юрэвіч. Апошні - Лявон - самы актыўны ў ЗША даследчык беларускай дыяспары ў гэтай краіне.

Беларускія яўрэі, безумоўна, даюць адны з самых яскравых прыкладаў нашых дасягненняў у індзеяністыцы і сферах каля яе.

Мы не маем канчатковай пэўнасці з паходжаннем жонкі першага з Галдуотэраў, яшчэ Гольдвасера, - сям'я гандлявала з індзейцамі ў Арызоне і нават мела пры гэтым цялесныя пашкоджанні ад апачаў. У адным яўрэйскім выданні пададзена, што Sarah Nathan Goldwater была з Гародні. Верагоднасць гэтага нізкая, бо ўсё ўказвае на яе яўрэйскія карані ў Англіі, Лондане.

Факт цесных зносін Галдуотэраў з індзейцамі зафік-саваны і ў кнізе пра сенатара-"ястраба" ад Арызоны Бары Галдуотэра на англійскай мове "Barry Goldwater: Portrait of an Arizonan" (by Edwin McDowell), набытай намі 2016-06-13 і вывезенай з Польшчы (з Беластока праз Гародню).

З Гародні быў Меер Ланскі, які перакрыжоўваецца ў пэўных месцах, нават у публікацыях Кангрэса ЗША, з індзейскім гульнявым бізнесам. Хаця "Lansky had little or no acquaintance with American Indians", дэталі па сувязях легальных і нелегальных казіно індзейцаў і неіндзейцаў могуць быць тэмай асобнай навуковай работы.

У яшчэ адной крыніцы згадваецца, што яўрэй з Беларусі ледзь не ўдзельнічаў у задушэнні паўстання індзейцаў - хаця гэта адносіцца да часу, калі падобнае ўжо было немагчыма ў ЗША - ні паўстанняў, ні, такім чынам, задушэнняў іх не назіралася аж да 1973 г.

"Індыянмэнам" з каранямі ў "Расіі" быў Ота Міерс, адзін са знакамітых "следапытаў Каларада".

Тое, што яўрэі гралі на індзейскіх музычных інструментах, не выклікае пытанняў, але тое, што бацька Іегуды Мянухіна - беларускі яўрэй Мойша (Moshe) - вадзіў яго вучыцца музыцы да індзейца - міф. Але ва ўспамінах пра паездкі Іегуды нярэдка згадваюцца індзейцы, гэта пры тым, што бацька часам быў яго спадарожнікам - застаецца на практыцы "інтэграваць" Мянухіна-старэйшага ў нашу серыю.

…"Яўрэйская каланізацыя Беларусі" пачынаецца з першай паловы 16 ст. З'явіўшыся яшчэ, верагодна, у 14 ст., яўрэйскія перасяленцы, галоўным чынам з Германіі і Польшчы, паступова засялілі беларускія мястэчкі і гара-ды, стаўшы адным з фактараў кансервацыі ("рэзервацыі") беларускага этнасу ў вёсцы.

З аднаго боку, яўрэі былі "каланізатарамі", якія занялі гарады Беларусі і "накіравалі" сваіх "агентаў" у выглядзе арандатараў і карчмароў для "ўтрымання ў цемры і галечы" жыхароў "рэзервацый" - беларускіх вёсак, з другога, яны ў "черте оседлости" адчувалі на сабе дыскрымінацыйную палітыку царызму і нядобра-зычлівае стаўленне як карэннага, так і прышлага польскага і рускага насельніцтва (пры мностве прыкладаў і станоўчага, спагадлівага стаўлення). Нават у самыя вострыя моманты, напрыклад, у час пагромаў, станові-шча яўрэяў наўрад ці магло параўноўвацца з лёсам індзейцаў; хутчэй нараджаліся асацыяцыі з неграмі. Пераязджаючы з Беларусі ў Амерыку, яны зноў сутыкаліся з карэнным насельніцтвам, прычым нярэдка займалі звыклае месца шынкароў. У той жа час беларускае яўрэйства дало амерыканскім краінам велізарную колькасць выдатных дзеячаў у галіне навукі і культуры, якія не толькі не эксплуатавалі індзейцаў, але прыносілі ім карысць, папулярызуючы іх спадчыну.

Масавыя перасяленні яўрэяў у Амерыку выклікаліся ў значнай ступені хвалямі пагромаў, якія адбываліся і ў некаторых месцах Беларусі, - цяжкая спадчына неталерантнасці.

Наш карэспандэнт Пітэр Смагорынскі паведамляў нам пра сваякоў, якія нібыта атрымалі прозвішча ад Смаргоні ("We are from Smorgonie orginally"). Але мы прапанавалі разгледзець версію, што прозвішча і пагром, якія ён меў на ўвазе і згадваў у сувязі з індзейскай педагогікай, звязаныя са Смагорынам Рэчыцкага раёна: "Your surname correctly uses the name of the village of Smagorin and corrupts the name Smorgon(ie). Why no Smagorin? In addition, the Gomel pogrom, the most infamous one in Belarus, was nearer" (30.09.2017).

Пра тое, што мястэчкі Беларусі, нягледзячы на стагадовую іх яўрэйскую гісторыю, не сталі да канца роднымі і яўрэйскае насельніцтва не цалкам "укаранілася" на беларускай глебе, сведчыць сын перасяленцаў з Веткі Гары Гуткін, які стаў прэзідэнтам Яўрэйскага гістарычнага таварыства Заходняй Канады і выдаў шэраг кніг па гісторыі канадскіх яўрэяў:

"Яны прыехалі з мястэчак у Еўропе, назвы якіх гучалі дзіўна: Прапойск, Брацлаў [Bratzlav, Браслаў?], Шчвіслашч [Свіслач? - Szchvisloshch], Пагрэбішч [Pogrebishtch], Прылука, Паволіч, і яны зрабілі свае новыя канадскія дамы ў заходніх гарадках з імёнамі, якія былі, напэўна, такія ж нязвыклыя: Сноўфлейк, Плам-Кулі, Бэнак, Паркьюпайн-Плэйн, Віскі-Гап, Мічычы, Скукумчак [або Скукумчук, што больш падабаецца канадскім украінцам, Skookumchuck], Вудпекер".

Гуткін указваў, што параўнальна няшмат з яўрэйскіх пасяленцаў асела на зямлі менавіта ў канадскіх прэрыях - гэта былі галоўным чынам тыя, хто паходзіў з сель-скіх мясцовасцей усходняй Еўропы, і іх знаёмства з англій-скай мовай зацягвалася. Іншая справа - яўрэйскі гандляр, ён адразу ж "набываў нейкае веданне англійскай мовы і ў выпадку неабходнасці знаёміўся таксама з якім-небудзь індзейскім дыялектам".

І. Эрэнбург у сатырычным рамане "Бурлівае жыццё Лазіка Ройтшванеца" здолеў перадаць касмапалітычную значнасць Гомеля праз яўрэйскае ўспрыманне. Лазар Ройтшванец, які вымушаны пакінуць Расію і вандраваць па гарадах Еўропы, быў падабраны на вуліцы доктарам Дрэкенкопфам, уладальнікам "лепшага аптэкарскага магазіна горада Кёнігсберга і ўсей усходняй Прусіі", і ўзяты туды жывым экспанатам для рэкламы. На пытанне пра прафесію і веданне моў, напрыклад, ацтэкскай або малайскай, галодны Лазік адказвае: "Пасля такой галоднай перадумовы вы гаворыце "ацтэк". Гэта ж поўнае катаванне! Ну, адкуль я магу ведаць нейкую малайскую мову, калі я сам з Гомеля?"

Што да моў, то Іван Лаўранкоў, кантралёр-прыёмшчык Добрушскага фарфоравага завода, прапануючы друкаваць артыкулы ў газетах на самых розных мовах і не лічачы тых, хто не ведае беларускую мову, людзьмі "другога гатунку", заўважае: "У ЗША не менш нацыяна-льнасцей, чым у СССР, але там ніхто не выступае, каб на нейкай тэрыторыі (у штаце) зрабіць дзяржаўнай мовай, напрыклад, яўрэйскую. А там жа 6 мільёнаў яўрэяў. І мову індзейцаў не збіраюцца рабіць дзяр-жаўнай".

Дзе было шмат індзейцаў і беларускіх яўрэяў - гэта раён Су-Сіці. "Руская калонія" ў Су-Сіці, "Горадзе сіў", размешчаным на захадзе штата Аява, у месцы, дзе на Місуры сыходзяцца межы Паўднёвай Дакоты і Небраскі, лічылася найбуйнейшай на Сярэднім Захадзе. Яе харак-тэрнай рысай было тое, што 80 працэнтаў яе жыхароў - "выхадцы з былой Мінскай губерні Слуцкага павета Капыльскай воласці і з самога мястэчка Капыль" (верагодна, гэта былі пераважна яўрэі). Некаторымі пазнейшымі беларускімі даследчыкамі гэта лічба адно-сілася да ўсяго насельніцтва горада, якое паміж 1900 г., калі ўжо адзначаецца прысутнасць "рускай групы", і 1920 г. хутка павялічылася да 70 тыс. і пазней, акрамя французаў, немцаў, скандынаваў і беларусаў або "беларусаў", уключыла значны працэнт індзейцаў. З розных суседніх рэзервацый, асабліва найбліжэйшых - Вінебага і Омаха ў Небрасцы. Су-Сіці ўваходзіць у лік амерыканскіх гарадоў з асабліва вялікай канцэнтрацыяй індзейскага насельні-цтва. Не дзіўна, што там утварыліся індзейскія арганізацыі і выданні.

Пішучы пра беларуска-індзейскія літаратурныя сувязі, нельга забываць пра Эфраіма Лісіцкага - гэта яўрэйскі пісьменнік у ЗША, родам з Беларусі, які адлюстраваў індзейскую тэму не "эпізадычна", а "асобна" - "Вогнішчы, якія тухнуць" ("Медурот доахот", "Гаснущие костры", 1937), своеасаблівы беларуска-яўрэйскі Лангфела. Яго маладыя гады звязаныя з Менскам і Слуцкам, у ЗША асноўныя геагра-фічныя прывязкі - Бостан, Мілуокі, Новы Арлеан. На іўрыце не толькі пісаў - выкладаў яго.

Літ.:

879 Азгур З. Вяліказвонны спеў // Беларусь. 1991. № 11. С. 10-11.

38 Айзман Г. Хаўсорн: апавяданне / пер. К. Я. Чыгіра; паслясл. А. Смірнова. Мн., 1934.

931 Бараг Л. Р. Сюжэты і матывы беларускіх народных казак: сістэматычны паказальнік / рэд. I. У. Cаламевіч. Мн., 1978.

10875 Белов-Элинсон А. М. Дно мира. Иерусалим, 1978.

8615 Букчин С. Пить или не пить?: нет такого "гамлетовского" вопроса у белорусского человека // Свабода. 1997. 17 чэрв. С. 5.

5643 Бытовой С. Поезд пришел на Тумнин: путевые очерки. Л., 1951.

10205 Бядуля З. Язэп Крушынскі. Кн. 1. Мн., 1929

246 Вальфсон С. Я. Супраць расавых тэорый. Мн., 1935.

11387 Выгодская Э. Капитан Кортес // Янтарная комната: сборник научно-фантастических и приключенческих повестей и рассказов. Ленинград, 1961. С. 645-814.

1134 Геллер М. Здесь рождаются книги // Зорька. 1990. 23 марта.

834 Грынблат М. Я. Адзенне // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. 1. Мн., 1969. С. 103-104.

5104 Гурев Г. А. Мироведение безбожника: популярные очерки и мироздании, мирообразование и энергии. Изд. 2-е, перераб. и расшир. [Гомель], 1925.

1203 Давидоу М. Московский дневник; Бувар Ж. Внуки первого учителя. М., 1981.

10877 Иоффе Э. Белорусские евреи в Израиле: биографический справочник. Мн., 2000.

1371 Иоффе В. Эффект страуса // Знамя юности. 1988. 5 февр.

2503 Каценбоген С. З. Эволюция оружия // Кунов Г., Левин-Дорш Г. Очерки по истории первобытной культуры / пер. под ред., с предисл. и прим. проф. С. З. Каценбогена Ч. 3. Мн., 1924. С. III-XV.

4589 Киеня В. Киносудьба Владимира Высоцкого: фильмы, роли, песни. [Гомель, 1992].

1451 Коломинский Я. Л. Человек: психология: книга для учащихся старших классов. Изд 2-е, доп. М., 1986.

11144 Косвен М. О. Нариси з історії первісної культури / пер. з рос. К., 1955. (Науково-популярна серія.)

1511 Кушнер П. (Кнышев). Очерк развития общественных форм. М., 1924.

1516 Лапидус Н. И., Малюкович С. Д. Литература ХIХ века: учебное пособие для вузов / под ред. Я. Н. Засурского. Мн., 1992.

10792Левин В. Смоленщина: границы и пограничье // Евреи пограничья: Смоленщина / отв. ред. С. Амосова. М., 2018. С. 17-30.

6735 Левин М. Г. Очерк по истории антропо-логии в России. М., 1960.

11297 Левін І. Віленскія кінотэатры [ў]чора і сёння // Віленская праўда. 1939. 5 кастр.

4516 Левін Л. Правы чалавека: пытанні і адказы / мастак Планту. Мн., 1995.

3541 Леві-Строс К. Выпадковасць і цывілізацыя / пер. з фр. М. Шакеля // Наша ніва. 1988. 12 студз. С. 20-23.

1536 Лившиц Г. М. Вольтер и его борьба против теологии, церкви и религиозного фанатизма // Вестник БГУ. 1975. Cер. III. № 3. С. 18-23.

10173 Магидович И. П. История открытия и исследования Центральной и Южной Америки. М., 1965.

8859 Маркс К. Конспект книги Льюиса Г. Моргана "Древнее общество" // Архив Маркса и Энгельса. Т. IX, М., 1941. С. 1-192.

128 Никольская Р. А. Происхождение религии и ее первобытные формы. Мн., 1968.

672 Новогрудский Г. Индейское зерно: [рассказ; ил.: Ю. И. Зальцман. М.], 1960.

5652 Перкін Н. С., Пшыркоў Ю. С. Беларуская савецкая літаратура: дапаможнік для IХ-Х класаў. Выд. 2-е. Мн., 1971.

9043 Платнер А. Касцюм Чарлі Чапліна: (апавя-данне) // Штэрн. 1940. № 2. (Ідыш.)

1803 Порецкий Я. И. Соломон Федорович Рысинский (до 1560-1625) // Антология педагогической мысли Белорусской ССР. М., 1986. С. 89-90.

1845 Разгон Л. Последний энциклопедист // Разгон Л. Живой голос науки. М., 1970. С. 125-174.

5713 Раскин А. П., Тепер Е. М. Мексика. Страны Центральной Америки: рекомендательный библио-графический справочник / под ред. и предисл. д-ра ист. наук, проф. Д. Д. Прыгова. М., 1985.

1861 Ратнер-Штернберг С. А. Семья и род у западных индейцев Северной Америки: (По новейшим исследованиям). // Вопросы истории доклассового общества. М.; Л., 1936. С. 789-809.

10793 Рогачевский А. К истории правового положения евреев в Смоленском воеводстве: привилегии 1639 г. евреям г. Красного (из Литовской метрики) // Евреи пограничья: Смоленщина / отв. ред. С. Амосова. М., 2018. С. 55-130. (Тут у яўрэйскі кантэкт траплюць ідэі П. Пальчоўскага (Palczowski) з "Маскоўскай календы": "У яго вачах Рэч Паспалітая валодала несумненнай ваеннай і культурнай перавагай над Расіяй; аўтар шматзначна нагадвае, што некалькіх сотняў іспанскіх каланізатараў аказалася дастаткова, каб пакарыць некалькі сотняў тысяч індзейцаў.")

1873 Рогинский Я. Я. Алеш Грдличка и проблема первоначального заселения Америки // Вопросы антропологии. 1969. Вып. 33. С. 8-11.

1885 Рубин Я. И. Право на счастье: о проблемах семьи и детей. Мн., 1986.

700 Рубинштейн Л. В. Честный Эйб: рассказы об Аврааме Линкольне и его друзьях // Рубинштейн Л. В. Черный ураган; Честный Эйб / предисл. Р. Фраермана; послесл. Р. Иванова. М., 1965. С. 223-455.

10682 Сандамірскі Н. Па Робінгудаўскім сцэнарыі: пра кнігу прозы "Пагоня за Музай" Людмілы Андзілеўка // Новы час / Літаратурная Беларусь. 2016. 25 сак. С. 14 (8).

346 Сігал Л. Выкрадальнікі сабінянак: нататкі контррэвалюцыянера аб легітымнасці ўлады // Звязда. 1991. 8 жн.

6298 Сорос Дж. Общественные блага в мировом масштабе: отсутствующий компонент // Наша свабода. 2001. 17 окт. С. 5.

6443 Стоун И. Моряк в седле: биография Джека Лондона / пер. с англ. М. Кан. Мн., 1980.

7673 Тасман Б. Игрушка для американцев // Белорусская деловая газета. 2000. 8 апр. (Антро-пологические дни на Олимпийских играх.)

9988 Тумаркин Д. Миклухо-Маклай: две жизни "белого папуаса". М. 2012.

33 Фаст Г. Апошняя мяжа: раман / пер. У. Шахаўца; іл. О. Вярэйскага. Мн., 1957.

2266 Фрадкин Э. Е. Полиэйкония в искусстве тлинкитов // Культура народов Америки. Л., 1985. С. 91-110. (Сборник Музея антропологии и этнографии. Т. XL.)

3713 Хинштейн А. "Дрозды" и Спасо-хаус: в чужом глазу видна соринка, в своем не видать бревна // Советская Белоруссия. 1998. 1 июля. С. 3.

11194 Шейнман М. Огнем и кровью во имя бога. Изд 4-е, заново перер. и доп. М., 1930 (Центральный совет Союза воинствующих безбожников СССР.)

2153 Шерман К. "Мериканцы" // Неман. 1992. № 2. С. 157-177.

122 Эренбург И. Бурная жизнь Лазика Ройтшванеца. Берлин, 1929.

8198 Юрэвіч Л. Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага і гісторыя газэтаў "Баць-каўшчыка" і "Беларусь" (1947-2000). Мн., 2006.

8226 Antin M. The Promised Land. Boston; N. Y., 1912.

10633 Axelrod A. Chronicle of the Indian Wars: from colonial times to Wounded Knee. N. Y., 1993.

4006 Bleeker S. The Apache Indians: raiders of the Southwest. N. Y., 1951.

4051 Davidow M. Cities of 100 flavors: the Soviet Union through the eyes of an American. M., 1975.

7849 Fishman D. E. Russia's first modern Jews: the Jews of Shklov. N. Y., 1995.

4084 Gutkin H. Journey into our heritage: the story of the Jewish people in the Canadian West. Toronto, 1980. (Экзэмпляр дасланы аўтарам сваяку доктару Гуткіну ў Гомель; кніга была сярод кніг, якія аўтар БСІ фармальна перадаваў яўрэйскаму кутку ў прафсаюзнай бібліятэцы ў Гомелі.)

8850 Katz S. To be as others: E. E. Lisitzky's re-presentation of Native Americans // Hebrew Union College Annual. 2002. V. 73. P. 249-297.9022 Lisitzky E. E. Medurot do'akhot. N. Y., 1937.

9050 Malkin B. Cos dla wedkarzy // Kuczynski A. Polskie opisanie swiata: studia z dziejow poznania kultur ludowych i plemiennych. Tom 2. Ameryka i Australia z Oceani?. Wroclaw, 1997.

4171 Ribak L. Louis Ribak / interview with M. Fuller // Current. 1975. № 4 (Oct.-Nov.). P. 28.

8981 Rolde N. Unsettled past, unsettled future: the story of Maine Indians. Gardiner, ME, 2004.

9275 Rubinstein R. Members of the tribe: Native America in the Jewish imagination. Detroit, MI, 2010.

10266 Smagorinsky P., Anglin J. L., O'Donnell-Allen C. Identity, meaning, and engagement with school: A Native American student's composition of a life map in a senior English class // Journal of American Indian Education. 2012. № 1. P. 22-44. (Згадваецца пагром на радзіме продкаў Смагорынскага - у Беларусі.)

9405 Strunsky A. "The Son of the Wolf": a review of Jack London's book // Dilettante. 1901. № 8. P. 179-184. (Ураджэнка Бабінавічаў Ліёзненскага раёна, сяброўка, суаўтар Дж. Лондана.)

3980 Woroszylski W. I ty zostaniesz Indianinem. Warszawa, 1960.

4252 Zim H. S., Zim S. B. Mexico / il. V. Bimel [a.o.]. N. Y., 1969.

9937 Евреи Беларуси: История и культура. Т. 1 Мн., 1997.

8150 Зейман К. Загадки инков и ответы евреев // Берега. 2002. Окт. (№ 10). С. 15.

9191 История Могилевского еврейства: доку-менты и люди: научно-популярные очерки и жизне-описания: в 2-х кн. / сост. А. Литин. Могилев, 2011. Кн. 2, ч. 3. (С. А. Ратнер-Штернберг.)

9014 Краткая еврейская энциклопедия в 11 томах. Иерусалим, 1976-2005.

9132 Пятая графа, или 165 еврейских анекдотов: анекдоты / сост. и обраб. В. В. Волощик. Каменец, 1992.

5181 Платнер I. Песні пра хлеб: вершы, паэма: пер. з яўр. / уклад. і прадм. А. Вольскага. Мн., 1986.

9046 Платнер А. Палаючае сэрца: апавяданні: пер. з яўр. мовы / мал. Б. Заборава. Мн., 1960.

8286 Шуканаў М. В. Яўрэйскія пісьменнікі Рыгор Добін і Майсей Ляхавіцкі // Архіўныя чытанні. I-III: матэрыялы навуковых канферэнцый. Мінск, 2003-2005 гг. Вып. 1. Мн., 2006. С. 98-101. (тут і ў артыкуле "Летапісец Шчэдрына" (Краязнаўчая газета, 2008, № 2, БІБ 8280) Шуканаў звяртаецца да параўнання з магіканамі - і асобныя прадстаўнікі яўрэйскай творчай інтэлігенцыі, што засталіся (або ўжо памерлі або выехалі), і ў цэлым зніжэнне колькасці яўрэяў у Беларусі з мільёна да дзясяткаў тысяч адпавядаюць "магі-канскаму" працэсу.)

9013 Writing our lives: autobiographies of American Jews, 1890-1990 / ed. S. J. Rubin. Philadelphia, 1991.

9278 Katz S. Red, Black, and Jew: new frontiers in Hebrew literature. Austin, TX, 2009.

8849 Katz S. Child's Play: Hillel Bavli's "Mrs. Woods" and Indian Representation in American Hebrew Literature // Modern Judaism. 2007. V. 27. № 2. P. 193-218.

1524 Лаўранкоў I. Не толькі двухмоўе // Праца. 1989. 17 лістап. С. 3.

2825 Пчолка К. Двайная гульня // Вожык. 1982. № 16. С. 11. ("Бары Галдуотэр (у фельетоне - Галдуотар): "Мой дзед - эмігрант, крамнік, мяняла з Польшчы. Яго прозвішча - Голдвасер, што азначае "залатая вада". Мяняў ён "агністую ваду" на золата тутэйшых дзікуноў - індзейцаў і зрабіўся бізнесменам"; тыраж 144897 экз. - вывучаючы інфармацыйныя працэсы, на тысячах картак з Беларуска-індзейскай бібліяграфіі мы ўказвалі і тыраж - не толькі для кніг, але і для перыядычных выданняў.)

ВІННІКАЎ Ісаак - пазней доктар філалагічных навук і прафесар, меў зносіны з індзейцам А. Фіні, які праходзіў навучанне ў аспірантуры МАЭ з 1932 г. - тут яны "афіцыйна" сутыкаліся ў 1932-1933 гг. (Віннікаў быў супрацоўніка музея ў 1929-1933 гг.).

Ісаак Натанавіч нарадзіўся 26.11(8.12).1897 г. у сям'і служачага ў мястэчку Хоцімск Магілёўскай губерні. Выпускнік этнолага-лінгвістычнага аддзялення факуль-тэта грамадскіх навук ЛДУ (1925), ён затым выкладаў на этнаграфічным аддзяленні геаграфічнага факультэта. Працаваў у Інстытуце этнаграфіі АН СССР у 1933-1943 гг., у 1941-1942 гг. - дырэктарам, пасля гэтага ў Інстытуце ўсходазнаўства АН СССР (1943-1953 гг.) у Ленінградзе. Віннікаў - у гісторыі ЛДУ як стваральнік або загадчык, або супрацоўнік кафедр: этнаграфіі; асірыялогіі і гебра-істыкі; арабскай філалогіі.

Вядомы ўвагай да тэмы ўкладу ў навуку і, можна сказаць, у марксізм Л. Г. Моргана: "Лісты Бахофена да Моргана" (зборнік артыкулаў "Савецкая этнаграфія": 1934. № 6. С. 70-85); "З архіва Льюіса Генры Моргана" (М.; Л., 1935. Працы Інстытута этнаграфіі, т. 2.).

Віннікаў - аўтар артыкула ў зборніку "Савецкая этнаграфія" "Неапублікаваны рукапіс Льюіса Г. Моргана аб скоках паўночна-амерыканскіх індзейскіх плямён" (1938). І там жа - яго паведамленне пра створанае нядаўна "этнаграфічнае аддзяленне на філалагічным факультэце Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта" (с. 232-233).

Гэты выпуск мы набылі. Наш экзэмпляр, які цяпер у дзяржаўнай бібліятэцы, адносіўся, паводле адзнак на ім, да бібліятэкі прафсаюзнага камітэта Валгабуда, падпарадкаванага НКУС, што адлюстраванае на штэмпелі. Прадавец, у якога не ўзялі гэтае выданне і яшчэ адну даваенную кнігу з такой жа цікавай укладальніцкай гісторыяй у гомельскім "Букінісце", прадаў нам іх каля дзвярэй кнігарні. Крыніцу іх ён звязаў з клінкерным заводам.

Да супрацоўнікаў МАЭ часоў Віннікава нале-жыць магіляўчанка С. Ратнер-Штэрнберг, да сучасных - звязаны з "яўрэйскай сталіцай" Беларусі Бабруйскам А. Новік, албаніст.

Літ.:

8593 Винников И. Н. Программа для сбора материала по системам родства и свойства. М.; Л., 1936. (Як і "Советская этнография", 1938, № 1, - з катэгорыі "Бібліятэка БІТ як прамежкавы ўладальнік экзэмпляра" - яшчэ многія адзінкі чакаюць рэпатрыяцыі ў афіцыйныя бібліятэкі, які сталі цаніць спісанае, прададзенае раней.)

8587 Винников И. Н. Неопубликованная рукопись Льюиса Г. Моргана о плясках северо-американских индейских племен // Советская этнография: сборник статей. 1938. [№] 1. С. 167-184.

ГРЫНКЕВІЧ Мікалай (14) - вучні праваслаўнай царкоўнай школы (духоўнага вучылішча або семінарыі) у Сан-Францыска Аляксандр Бабоўскі, і Барыс Левін, і брат апошняга іераманах Іосіф (пры нара-джэнні Давід Маісеевіч або Мойшавіч Левін), адзін з вядучых святароў Алеуцкай і Аляскінскай епархіі, былі яўрэйскага пахо-джання, таму маглі ведаць ідыш.

Праявы антысемітызму або "таго, пра што можна падумаць" як пра гэта, у розных формах назіраліся і ў кіраўніка епархіі епіскапа Уладзіміра, і ў яго апанента доктара Руселя, хаця першы пэўны час меў пратэжэ з яўрэяў іераманаха Іосіфа каля сябе, а дру-гі - сяброў і надзейных (у выпадку з англа-моўнай версіяй яго кнігі пра "інцыдэнт" у Сан-Францыска, выхад якой сарваўся, - не вельмі) паплечнікаў. Што да стану псіхікі, то тэмперамент Уладзіміра і Руселя таксама мелі падставы збліжаць, хоць гэта былі ўкраінец і беларус, якія павінны быць "запраграмаваныя" па-рознаму. У розныя перыяды і ў розных эпізодах нашы яўрэйскія, беларускія і іншыя славянскія героі паказвалі і прыклады станаў, блізкіх да пагранічных, - тэмперамент, капрызнасць і амбіцыі пера-тваралі нашых герояў у "монстраў" мара-лізатарства - непаслядоўнасць, амаль тэат-ральная роспач, залішняя патрабавальнасць да адных і, наадварот, паблажлівасць да сябе і некаторых выбраных, фаварытаў. Мы цэнім сан-францыскую гісторыю перыяду Грын-кевіча за даволі поўны спіс асноўных тыпаў трагікамічных здарэнняў. Многае было на мяжы "чала-вечых і божых" норм, але не перайшло ў рэаліза-ваныя забойствы і хіба скончылася інваліднасцю аднаго ці двух чалавек, звальненнем і маральнымі траўмамі, урэшце - знікненнем асобных удзельнікаў гэтай серыі "remarkable" канфліктаў.

"VEGN DER SHUL

In der shul zaynen do 23 eynglekh. Zey zaynen tseteylt af 3 klasn. Ba der zelbiker tsayt dinen di klastsimern farn opru. S'iz nito keyn spetsyeler tsimer farn opru. Аle klastsimern (oykh shloftsimern) gefinen zikh in der kelershtub. Tsvey fun zey zaynen azoy shvakh balaykht, az inmitn tsimern iz ummeglekh leyenen keyn gedrukt bukh. Es iz nito keyn shum ventilatsye. Arum iz es di vilgotsh un der avir. Der tsveyter klas un di gorkikh gefinen zikh in dem zelbn tsimer.

Di eynglekh fun akht yor muzn haltn ba di zelbe klolim un firn di zelbe artlebn vi di eynglekh fun fuftsn yor. Zey hobn di farnemungen: far di limudim mit lerer iz es dray a halb sho (fun halb tsvey biz finf azeyger batog); farn tsugreytn di limudim iz es dray sho (fun akht biz elf azeyger inderfri); farn zingen iz es tsvey sho (fun elf biz tsvelf azeyger inderfri un fun finf biz zeks azeyger batog); far der gotdinst iz es tsvey sho (fun halb zibn biz halb akht inderfri). Shabes un di khagoes zikh doyert di gotdinst biz zeks sho a tog. Me tsvingt di kinder tsu trogn lange hor, makhmes dem di layz hobn zikh tseplodyet a sakh...

Der bishop hot tsugenumen dos gelt ba eynglekh, vos zaynen gekumen aher mit im. Ale fun zey (12 eynglekh) hobn bakumen di veg-hoytsoes, un fun di veg-hoytsoes iz geblibm ba yederer nit veyniker vi 200 dolar. Etlekhe fun di ongekumene eynglekh hot men aroysgeshikt af der Alaska, un keyner fun zey hot nisht gekrogn keyn gelt, afile tsu koyfn epes a halboshele, trots dem vos zey neytikn zikh in dem zeyer a sakh". [trans. into Yiddish by Aliaksandr Astravukh]

(Grinkevitsh, Nikolay. Vegn der shul / ibers. fun rus. durkh Aliaksandr Astravukh // Веснік БІТ. 2015. 25 лют. № 11. (Тут бібліяграфічнае апісанне раманізаванае.))

Пераклад адпраўлены нам А. Астравухам 20.02.2015 г., атрыманы 21-га. ПРА ШКОЛУ - ХРОНІКА ПРАЕКТА / О ШКОЛЕ - ХРОНИКА ПРОЕКТА / ON THE SCHOOL - PROJECT CHRONICLE.

2015-02-21 Атрыманы пераклад Часткі 1 на ідыш.

2015-02-21 Получен перевод Части 1 на идиш.

2015-02-21 Yiddish translation of Part 1 was received.

Таксама Аляксандр дасылаў свой пераклад для праверкі больш вопытнаму, відаць, ідышысту, чым ён: "нарэшце я здолеў нешта зрабіць і для Вас, я зрабіў хутка, але адсылаў сябру на рэцэнзію, бо мова ня родная, хацелася б пазьбегнуць памылак...

Трэба ўважліва сачыць за тэкстам, які чытаецца ў адваротны бок, бо звычайна пры пераносе ён аўтаматычна пераўтвараецца ў люстраны адбітак".

Аўтаматычная раманізацыя, зробленая з дапа-могай Google Translate, была папраўленая Астравухам 23.08.2023.

Як паведаміў нам Аляксандр, складальнік "Ідыш-беларускага слоўніка" (2008), слова "індзейцы" ў ім няма, бо мова больш прывязаная да звычайных жыццёвых клопатаў у штэтлі: "Мой слоўнік прадаецца ў розных менскіх крамах - але нажаль "індзейцаў" у ім німашака, бо ён утрымлівае з большага лексіку жыдоўскага мястэчка..." (э.п. ад 11.07.2014). "Бабіна лета" ёсць, але яно ў яўрэяў "старой краіны" не "індзейскае". Слова "індзейцы" Гугл перакладае на ідыш як "Indyans".

Алесь Сімакоў, даследчык беларуска-індзейскіх сувязей.

Ales Simakou, researcher of Belarusian-Indian (American Indian, Native American, Amerindian, First Nations) connections.

Индейцы , Indianie, Indians, indigenas, indios de America y Belarus; Grinkevich On the School Research and Translation Project (Church school in San Francisco, 1888-1892).

Верасовы ранак забытага паэта і кампазітара

Пошукі і знаходкі

У сваім двухтомніку "Пад сузор'ем веры і надзеі" (Мінск, "Кнігазбор", 2021) даследчык нашай лі-таратурнай спадчыны з Маладзечна Міхась Казлоўскі апублікаваў даволі цікавы раздзел "Кнігі і лёсы забытых пісьменнікаў". У гэтым раздзеле аўтар кнігі прыгадвае шмат забытых беларускіх літаратараў, якія пры жыцці выдалі па адной-дзве кнігі, і пра якіх проста забыліся. А пра некаторых сёння зусім не ведаюць і не чулі нават пісьменнікі і даследчыкі нашай літаратуры. І гэты спіс даволі вялікі.

Сярод забытых літаратараў Міхась Казлоўскі прыгадаў і дзіцячага паэта Івана Юкляеўскага. Сапраўды, быў такі беларускі паэт, які пісаў вершы для дзяцей. І наш абавязак, як піша аўтар кнігі, згадаць ціхім добрым словам гэтага чалавека. Але звестак пра яго зусім мала. Невядома нават, дзе ў Беларусі ён нарадзіўся, як трапіў у горад Перм, з кім у Беларусі сябраваў, ліставаўся. Няма нават добрага фотаздымка яго. Таксама невядома, калі Іван Юкляеўскі памёр. Таму я вырашыў пашукаць слядоў гэтага паэта, які, сапраўды, варты нашай памяці.

Свае пошукі пачаў з расійскіх архіваў. Але ў тых архівах, куды я звяртаўся, звесткі пра Івана Юкляеўскага адсутнічаюць. І толькі з Комі-Пермяцкага акруговага дзяржаўнага архіва Расіі я сёе-тое атрымаў. Але гэта таксама сціплыя факты. Тым не менш, згадаць пра паэта трэба.

Нарадзіўся Іван Юкляеўскі ў 1910 годзе. Як ён трапіў на Урал - невядома. Магчыма, з бацькамі, якія знаходзіліся ў бежанстве падчас Першай сусветнай вайны ў Курганскай вобласці, а, магчыма, сам паэт быў рэпр-саваны ў 1930-х-1950-х гадах. Але большасць свайго жыцця ён пражыў у Пярмі, дзе і памёр.

Вельмі часта Іван Юкляеўскі наведваў Беларусь, сваю маленькую радзіму. Відаць, у яго тут жыло шмат сваякоў і сяброў. Ён пісаў вершы, найперш для дзяцей. Дасылаў гэтыя вершы ў часопісы "Вясёлка", "Работніца і сялянка" і "Бярозка", якія актыўна іх друкавалі. Пісьменнік Уладзімір Ліпскі адшукаў адзін з вершаў Івана Юкляеўскага "Хвалько" у афармленні мастака Уладзіміра Пашчасцева ў адным з нумароў "Вясёлкі" за 1976 год і копію прыслаў мне. Старонка атрымалася выдатная. Гэта верш пра вераб'я, які хваліўся, што лётаў туды, дзе цячэ Ніл, і праглынуў там кракадзіла, а каля двара злавіў арла. Вераб'іха пачула і сказала, што ён "пустаплёт і скамарох… толькі з мухамі герой…". Цудоўны верш.

Верш "Хвалько", а таксама яшчэ 29 вершаў увайшлі ў кнігу Івана Юкляеўскага "Ранак верасовы", якая пабачыла свет у выдавецтве "Мастацкая літаратура" у 1979 годзе. Гэта адзіная беларускамоўная кніжка паэта, якая з'явілася ў друку.

У 1970-1980-х гадах Іван Мяркур'евіч Юкляеўскі быў адным з самых папулярных людзей Прыкам'я. Ён самастойна вывучыў музычную грамату, а таксама навучыўся іграць на баяне, хаця сам усё жыццё працаваў у Пярмі звычайным слесарам. За сваё жыццё беларус напісаў каля 200 песень - словы і ноты. Пермская зямля поўнасцю была апета ў яго паэтычна-музычных творах. Песні паэта і кампазітара там гучаць да сённяшніх дзён. А тады ніводзін канцэрт, мерапрыемства, сустрэча ў Пермскім краі не абыходзіліся без песень Івана Юкляеўскага. Ён быў там самым любімым народным кампазітарам. Песні Юкляеўскага выконвалі на сцэнах палацаў і дамоў культуры падчас розных аглядаў, фестываляў і конкурсаў. Яны гучалі ў быту, на працы, падчас адпачынку.

Творы Івана Юкляеўскага ўвайшлі ў рэпертуар і прафесійных выканаўчых калектываў, салістаў - Волжскага, Сібірскага і Уральскага дзяржаўных народных хораў, у рэпертуар вядомай выканаўцы рускіх народных песень Кацярыны Шаўрынай. Гэта песні "Закамачка", "Пра жука", "Горад мой" і іншыя. Песні нашага паэта і кампазітара гучалі найперш у выкананні народных харавых калектываў. Іх творчы стыль самадзейнага кампазітара базіраваўся ў асноўным на народнай аснове. Народная музыка аказала ўздзеянне на мелодыку, рытміку і форму песень Івана Юкляеўскага.

Цікава тое, што ў 1961-1978 гадах у Пярмі жыў беларускі паэт і перакладчык Міхась Стрыгалёў. Ён там працаваў літкансультантам у Пермскай абласной пісьменніцкай арганізацыі СП РСФСР, загадчыкам фальклорна-выдавецкага аддзела Пермскага Дома народнай творчасці, літсупрацоўнікам газеты "Вечерняя Пермь", кіраўніком гарадскога клуба паэзіі "Лукамор'е". Ды і першы зборнік вершаў паэта "Хмель" выйшаў у Пярмі ў 1966 годзе. І на сто працэнтаў даю гарантыю, што Міхась Стрыгалёў быў асабіста знаёмы з Іванам Юкляеўскім. І, магчыма, яны там шчыра сябравалі. Ці не з добрай рукі Міхася Стрыгалёва і з'явіўся ў друку зборнік вершаў "Ранак верасовы" Юкляеўскага ў Менску. Бо ў гэты час Міхась Стрыгалёў з сям'ёй ужо вярнуўся на Бацькаўшчыну і жыў у Барысаве. На жаль, запытацца пра Івана Юкляеўскага ў Міхася Стрыгалёва немагчыма, бо і яго ўжо няма на гэтым свеце. Адна надзея на чытачоў "Нашага слова", а раптам нехта са сваякоў ці сяброў прачытае гэты матэрыял і адгукнецца.

Сяргей ЧЫГРЫН.

Нацыянальны каларыт на Лідскім байк-фэсце

Калектывы Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці прымаў удзел у XV Міжнародным Лідскім байк фэсце ў а.л. "Бярозка". Дзіцячая пляцоўка з гульнявымі актывацыямі падарыла яркія эмоцыі гледачам.

Лепшыя праграмы прадставілі лялечны тэатр "Батлейка" Аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры, творчыя калектывы Першамайскага і Дзітвянскага ДК.

Наш кар.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX