Папярэдняя старонка: 2023

Наша слова.pdf № 52 (104) 


Дадана: 26-12-2023,
Крыніца: pawet.net.

Спампаваць




Наша слова.pdf № 52 (104), 27 снежня 2023 г.

З Новым 2024 годам!

Новы год

Васіль Зуёнак

Хай будзе высакосны

Не косны і не посны,

Для праўды - бацька хросны,

Не ўскосны, не адносны -

Галосны, ды не злосны.

Хай будзе ён укосны,

Хай будзе хлебаносны,

I росны, і не млосны, -

Высокі высакосны!

Сустрэча з Адамам Міцкевічам

21 снежня 2023 года ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы панавала ўрачыстая атмасфера.

Літаратурна-музычныя зазімкі былі прымеркаваны да 225-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча.

Сабраліся запрошаныя госці: студэнты Лідскага каледжа, сябры літаратурнага аб'яднання "Суквецце" і клуба "Актыўнае даўгалецце".

Ля ўвахода ў канферэнц-залу - тэматычная экспазіцыя: партрэт Адама Міцкевіча, кнігі з яго вершаванымі шэдэўрамі і нават сапраўднае гусінае пяро з чарніліцай - прыладай працы паэта.

Адам Міцкевіч… Хто ж ён, гэты вялікі і таленавіты чалавек? Паэт? Публіцыст? Апошні рамантык? Нацыянальны герой?

Пра жыццё і творчасць Адама Міцкевіча цікава і падрабязна расказала галоўны бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі Галіна Раманаўна Курбыка.

Сувядоўца, лідская паэтэса Тарэза Смольская, пад чароўныя гукі мелодый, душэўна прачытала вершы і фрагменты з паэм Адама і Караліны - каханай паэта.

Лідзянка падзялілася вершаваным прысвячэннем Адаму Міцкевічу са свайго новага зборніка "Хай новыя песні пра Ліду складаюць…"

"Беларус, літовец ці паляк?

Вы чыйго, Адам Міцквевіч, роду,

І якому адданы народу?

У Лідзе Вы! А значыць - мой зямляк!"

Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі інфармацыйную прэзентацыю ў гонар знакамітага паэта эпохі рамантызму.

Гледачы стаіўшы дыханне, акунуліся ў атмасферу ХІХ стагоддзя, нябачна раздзяліўшы зыркія пачуцці закаханых - Адама Міцкевіча і Караліны Яніш.

Кранальная мелодыя старадаўняга вальсу пагрузіла ўсхваляваных слухачоў у свет прыгожага.

Сустрэча падышла да канца. Але ўдзячныя слухачы панеслі ў сваіх сэрцах новыя эмоцыі, веды і захапленне Адамам Міцкевічам - геніяльным паэтам і далікатным каханым.

Тарэза Смольская.

Каляндар "Скарбы Лідчыны" № 3

Лідскі гістарычна-мастацкі музей выпусціў чарговы насценны каляндар з серыі "Скарбы Лідчыны". Фармат А-3. Гэта ўжо трэці выпуск серыі. Сёлета каляндар прысвечаны 65-годдзю музея. Набыць каляндар можна ў шапіку музея. Цана 15 руб.

24 красавіка 1959 г. у адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў БССР № 80-Р ад 10.02.1959 г. у Лідзе быў урачыста адчынены для наведвання краязнаўчы музей. Пра дзейнасць музея ў горадзе Лідзе ўзгадваецца ў 1930-я гады, у 1941 годзе.

Менавіта фондавы збор краязнаўчага музея ў цяперашні час - асноўная скарбніца сучаснага Лідскага гістарычна-мастацкага музея. Фонды музея складаюцца з 25 калекцый і налічваюць больш за 45 000 адзінак асноўнага фонду і каля 8 000 навукова-дапаможных матэрыялаў. Выклікаюць цікавасць калекцыі археалогіі, нумізматыкі, фалерыстыкі, прадметаў побыту, друкаваныя і выяўленчыя артэфакты.

Рашэннем выканкама Лідскага гарсавета музею быў перададзены будынак былога касцёла піяраў па вуліцы Савецкай, 23. Агульная плошча будынка складала прыкладна 600 м. кв., з якіх пад музей выкарыстоўвалася толькі 300 м.кв. Астатняя частка будынка была занята жыхарамі і канторай філіяла Гроднавоблпраекта.

Першая экспазіцыя размяшчалася пад купалам будынка і складалася з двух аддзелаў: "Вялікая Айчынная вайна 1941 - 1945 гг." і "Гісторыя горада", з 1962 г. адкрыты аддзел прыроды.

У канцы кастрычніка 1963 г. у купальнай частцы будынка пачаліся работы па абсталяванні планетарыя. Музейная экспазіцыя была разабрана, экспанаты перамешчаныя ў прыбудову, дзе раней знаходзіліся жылыя пакоі.

Менавіта тут былі створаны пастаянныя экспазіцыі, якія распавядалі пра гісторыю і культуру Лідскага краю.

У лютым 1970 г. пасля прагляду камісіяй былі адчынены аддзелы прыроды і дасавецкага перыяду.

У 1973-1976 гг. экспазіцыя аддзела гісторыі савецкага грамадства была перабудавана. У аснову тэматыка-экспазіцыйнага плану быў закладзены прынцып больш шырокага і глыбокага раскрыцця тэмы шляхам увядзення ў экспазіцыю найболей цікавага дакументальнага матэрыялу і рэчавых экспанатаў.

Афармляў экспазіцыю краязнаўчага музея мастак Менскага вытворчага камбіната А. М. Пуцейка - член Саюза мастакоў СССР.

У канцы 1979 года была створана экспазіцыя "Лідзе - 600". У экспазіцыі распавядалася пра развіццё прамысловасці, адукацыі, культуры і спорту ў горадзе.

Чарговая перабудова экспазіцыі савецкага перыяду пачалася ў 1985 г. і працягвалася чатыры гады - да 18 траўня 1989 г.

Асноўная ўвага надавалася афармленню новай экспазіцыі па аддзелу гісторыі савецкага перыяду, у прыватнасці па тэме пасляваеннага будаўніцтва і аднаўлення разбуранай гаспадаркі.

Больш экспазіцыі музея не перабудоўваліся, праводзіліся толькі невялікія "праўкі".

Да 1998 г. у дзесяці залах на 317 м. кв. размяшчаліся тры аддзелы: прыроды і далёкага мінулага - на першым паверсе, сучаснага перыяду - на другім.

Усе залы музея працавалі да 1 чэрвеня 1998 г., але ў сувязі з перадачай будынка Наваградска-Лідскай епархіі экспазіцыя была дэмантавана.

Музею быў выдзелены будынак былога Салона сямейных урачыстасцяў, у якім размяшчалася Лідская мастацкая галерэя.

У 1999 г. музей змяніў сваё месцазнаходжанне і пераехаў на вуліцу Перамогі, 37а.

У лютым 2000 г. Лідскім гарвыканкамам было прынята рашэнне аб аб'яднанні краязнаўчага музея і мастацкай галерэі "Лідзея" ў адну ўстанову - Лідскі гістарычна-мастацкі музей.

4 кастрычніка 2008 года, пасля працяглага рамонту, Лідскі гістарычна-мастацкі музей зноў гасцінна расчыніў дзверы для сваіх наведвальнікаў. Адкрыццё музея прымеркавалі да юбілею горада - 685 годдзя. Пачала працаваць пастаянная экспазіцыя "Прырода Лідчыны". Затым была створана пастаянная экспазіцыя "Сучаснае мастацтва краю", якая з'яўляецца своеасаблівым дакументам эпохі, прэзентуе творчасць сучасных мастакоў Лідчыны як ураджэнцаў, так і тых, чый творчы і жыццёвы шлях звязаны з нашым краем.

22 верасня 2010 года адбылося ўрачыстае адкрыццё Дома Валянціна Таўлая, які стаў аб'ектам ДУ "Лідскі гістарычна-мастацкі музей". У будынку створаны мемарыяльны пакой паэта, ладзяцца выставы і імрэзы літаратурна-краязнаўчага накірунку.

Лідскі замак таксама з'яўляецца аб'ектам ДУ "Лідскі гістарычна-мастацкі музей". У снежні 2017 года была адкрыта выставачная экспазіцыя "Лідскі замак. Гістарычныя падзеі і постаці" ў паўночна-ўсходняй вежы Лідскага замка. 3 ліпеня 2020 г. у адрэстаўраванай паўднёва-заходняй вежы адкрылася пастаянная экспазіцыя "Старонкі гісторыі. Ад XIV стагоддзя…".

Калектыў Лідскага гістарычна-мастацкага музея пастаянна знаходзіцца ў пошуку новых форм работы ў музейнай прасторы. Супрацоўнікі музея імкнуцца да эфектыўнай працы з рознымі катэгорыямі наведвальнікаў.

Старонкі календара - своеасаблівыя ілюстрацыі да прадстаўленана тэксту.

Наш кар.

Прэзентацыя кнігі Наталлі Анашкевіч "Герб горада Ліды - гісторыка-геральдычны помнік Беларусі"

Ліда - адзін са старажытных гарадоў Беларусі. Першая згадка пра яго адносіцца да 1323 года. У гэтым годзе Ліда адсвяткавала 700-годдзе. За сем стагоддзяў у горадзе адбылося шмат значных падзей, імёны многіх лідзян увайшлі ў гісторыю горада і сёння вядомы далёка за яго межамі.

20 снежня 2023 года ў канферэнц-зале Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы прайшла прэзентацыя кнігі педагога, журналіста, краязнаўцы Наталлі Анашкевіч "Герб горада Ліды - гісторыка-геральдычны помнік Беларусі".

Наталля Анашкевіч - аўтар некалькіх краязнаўчых кніг пра Ліду. Яе творчасць і праца з падрастаючым пакаленнем высока адзначана рознымі ўзнагародамі. Новая кніга Наталлі Анашкевіч прысвечана гісторыі геральдыкі горада Ліда. Для лідзян веды пра гісторыю герба Ліды, як галоўнага сімвала горада, з'яўляюцца актуальнымі і немалаважнымі, бо герб горада "Леў і ключы" мае багатую гісторыю і з'яўляецца ўнікальным гісторыка-геральдычным сімвалам.

Наталля Мікалаеўна Анашкевіч - пісьменнік, дзякуючы якому ажываюць старонкі гісторыі. Яе пісьменніцкая місія сфармавала ў жыхароў г. Ліда розных пакаленняў глыбокую цікавасць да гісторыі роднага краю, да людзей, якія жылі тут раней і тварылі гэтую гісторыю. Дзякуючы карпатлівай працы і невычэрпнаму таленту аўтар піша і выдае кнігі, вартыя вялікай павагі і захаплення. Кніга "Герб горада Ліды - гісторыка-геральдычны помнік Беларусі" мае прыцягальнасць, прастату, непаўторнасць і ўнікальнасць. Асноўная мэта выдання - захоўваць памяць, адчуваць дачыненне да слаўных спраў продкаў і да таго часу, у якім мы жывем.

У Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы стала добрай традыцыяй на новыя кнігі лідскіх пісьменнікаў ствараць буктрэйлеры ў рамках праекта "Літаратурнае сузор'е Лідчыны". Буктрэйлер на кнігу Наталлі Анашкевіч "Герб горада Ліды - гісторыка-геральдычны помнік Беларусі" быў падрыхтаваны супрацоўнікамі аддзела бібліятэчнага маркетынгу і аддзела абслугоўвання і апрацоўкі інфармацыі бібліятэкі і змяшчаў у сабе кароткі агляд выдання з вытрымкамі самых цікавых фактаў пра герб горада Ліда "Леў і ключы". Дадзены відэаролік даступны для прагляду на youtube-канале ДУК "Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы".

Прысутныя госці з радасцю дзяліліся ўражаннямі ад выдання і яго прэзентацыі. Так, намеснік старшыні Лідскага раённага Савета дэпутатаў, намеснік дырэктара па друкаваных СМІ ДУ "Рэдакцыя "ЛідаМедыяКампанія"" Кацярына Серафіновіч прызналася, што новая кніга пісьменніцы ёй спадабалася і яе неабходна выкарыстоўваць для патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення.

Пісьменнік, журналіст Уладзімір Васько, расказваючы пра Наталлю Мікалаеўну, адзначыў, што яна знайшла сваю дарогу ў літаратуру, у якой яна ж і з'яўляецца першаадкрывальнікам. Уладзімір Гаўрылавіч пахваліў новую кнігу "Герб горада Ліды - гісторыка-геральдычны помнік Беларусі", а таксама пахвальна адгукнуўся і пра папярэднюю кнігу аўтара "У калейдаскопе школьных дзён".

Паэтка Людміла Краснадубская падкрэсліла высокі прафесіяналізм і выдатныя чалавечыя якасці - добразычлівасць і душэўнасць - Наталлі Мікалаеўны, як педагога.

Галоўны бібліёграф Курбыка Галіна Раманаўна ў сваім выступленні расказала, што ўсе кнігі аўтара карыстаюцца нязменным поспехам у чытачоў, таксама яна адзначыла вялікі ўклад у краязнаўства. Наталля Мікалаеўна падарыла Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы кнігу "Герб горада Ліды - гісторыка-геральдычны помнік Беларусі" са сваім аўтографам. Да віншаванняў і пажаданняў далейшых творчых поспехаў у адрас Наталлі Мікалаеўны далучыліся ўсе прысутныя. Вечарына прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы і выклікала цікавасць да творчасці пісьменніка.

Бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу К.С. Сандакова.

Знаёмства з "Золатам беларускіх палёў": будзе цікава і карысна ўсім!

Сваю чарговую вандроўку па малой радзіме вучні 9 і 11 класаў 11-й лідскай школы здзейснілі падчас зімовых канікул. На гэты раз маршрут пралёг у вёску Ганчары Лідскага раёна. Калі хтосьці падумае, што юныя турысты паехалі знаёміцца з ганчарным рамяством, то крышку памыліцца, таму што ў Ганчарах, на жаль, пакуль не адрадзілі ганчарства. Але тое, што ўбачылі і ў чым паўдзельнічалі юнакі і дзяўчаты, было не менш цікавым, а наадварот, пазнавальным і вельмі ўражлівым.

Летась на базе Ганчарскага дома культуры была адкрыта творчая майстэрня "Калі да лёну з паклонам - добра аддзячыць лён". Менавіта творчую майстэрню і наведалі школьнікі.

Як расказала на пачатку экскурсіі вучням, гаспадыня майстэрні Ганна Мікалаеўна, у Ганчарскім доме культуры не выпадкова адрадзілі ўнікальную тэхніку ручной апрацоўкі лёну. На тэрыторыі сельсавета працуе ўчастак прадпрыемства "Карэлічылён", таму лёс многіх мясцовых жыхароў звязаны з перапрацоўкай гэтай культуры, якую ў Беларусі яшчэ называюць "золатам беларускіх палёў".

Творчая майстэрня ўяўляе сабой тры экспазіцыі. Знаёмячыся з першай экспазіцыяй юныя турысты даведаліся пра тое, што такое лён, для чаго яго выкарыстоўвалі нашы продкі, пра традыцыі, павер'і і старадаўнія абрады, звязаныя з гэтай надзвычай важнай для беларусаў раслінай.

А вось другая экспазіцыя не толькі пазнаёміла наведвальнікаў з усімі працэсамі ручной апрацоўкі лёну, а і непасрэдна дала магчымасць кожнаму жадаючаму паўдзельнічаць і папрацаваць нязвыклымі для нашага часу прыладамі працы, адчуць, наколькі гэты працэс быў марудны і цяжкі.

Трэцяя экспазіцыя расказала школьнікам пра сучасную перапрацоўку лёну на заводзе "Карэлічы-лён". Размова ішла менавіта аб тым, што і як рабілі з лёну раней і робяць ў нашыя дні на прадпрыемстве ў суседняй з Ганчарамі вёсцы Даржы.

Дзіўным для навучэнцаў стала і тое, што з дабаўленнем сем'я лёну можна прыгатаваць смачныя стравы: кісель, хлеб, вараную бульбу з сем'евай прыправай, у чым яны і пераканаліся падчас дэгустацыі. Стравы сапраўды прыйшліся ўсім даспадобы.

Знаёмства з "золатам беларускіх палёў" працягнулася ў творчых майстэрнях, дзе кожны юны турыст сваімі рукамі стварыў "ляльку-абярэг", а затым гаспадыня майстэрні запрасіла гасцей на сапраўдныя беларускія танцы, дзе юнакі і дзяўчаты развучвалі рухі беларускага народнага танцу "На рэчаньцы", а затым спрытна прывялі ўсё ў дзеяне.

Экскурсія нікога не пакінула абыякавым. Кожны наведвальнік змог не толькі атрымаць уяўленне аб такой расліне, як лён, але і дакрануцца да часцінкі беларускай культуры, даведацца шмат цікавага і карыснага падчас дэгустацыі кулінарных страў. А яшчэ вучні адчулі, якая добразычлівая і ўтульная атмасфера пануе ў Ганчарскім доме культуры. Усё гэта падказала нам, што людзі, якія працуюць тут, з вялікай любоўю і павагай адносяцца да гісторыі роднага краю, да людзей-працаўнікоў, да сваёй справы.

Наталля АНАШКЕВІЧ, класны кіраўнік, г. Ліда, школа № 11, 11-ы клас.

Дзеці мацней за іншых вераць у цуды

"Цуд Каляд" здарыўся і з маленькімі ўдзельнікамі інклюзіўнай майстэрні г. Ліды "Простыя рэчы".

20 снежня педагогі лідскага Экацэнтра правялі для дзяцей фларыстычны майстар-клас па вырабе калядных настольных кампазіцый у экастылі.

На невялікім спіле дрэва дзеці адлюстравалі свае самыя добрыя і цёплыя пачуцці

Прыемным завяршэннем сустрэчы сталі салодкія падарункі з мяшка Дзеда Мароза.

Наш кар.

Выкладчыкамі ШАГ сталі супрацоўнікі лідскіх устаноў культуры

"Радзіма мая Беларусь у асобах. Захавальнікі прыгожага" - на гэты раз так прагучала тэма інфармацыйнага праекта ШАГ ("Школы актыўнага грамадзяніна"), які быў арганізаваны ва ўстановах адукацыі. На дыялогавай пляцоўцы, якія адбыліся ў ДУА "СШ №13 г. Ліды" і ДУА "Крупаўская сярэдняя школа Лідскага раёна" прыняў удзел і навуковы супрацоўнік Лідскага гістарычна-мастацкага музея Алесь Хітрун.

Тэма якраз і адпавядала таму накірунку, у якім працуе музейшчык. Гутарка ішла пра славутасці нашай краіны, а менавіта пра буйныя дзяржаўныя музеі, пра аб'екты, якія ўнесены ў спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Адназначна, падчас гутаркі была згадана і лідская славутасць - Лідскі замак, які добра вядомы і за межамі Беларусі і якому нядаўна адзначылі 700 гадоў з дня заснавання.

Навуковы супрацоўнік А. Хітрун у сваім выступленні прыцягнуў увагу вучняў і настаўнікаў школ на таксама вядомы ў горадзе і далёка за яго межамі - аб'ект Лідскага гістарычна-мастацкага музея Дом Валянціна Таўлая. З вуснаў выступоўца прысутныя даведаліся пра праекты, якія праходзяць у сценах Дома-музея, пра выхад кніг, пра даследчую дзейнасць, якая актыўна праводзіцца па выяўленню цікавых асобаў, а менавіта пра пісьменнікаў Беларусі, якія ў свой час пакінулі ад сябе часцінку ў гісторыі Лідскага краю. Было паведамлена, што ў хуткім часе літаратурны асяродак Беларусі адзначыць 110 год з дня нараджэння беларускага паэта Валянціна Таўлая і да гэтай падзеі рыхтуюцца супрацоўнікі Дома-музея, які размяшчаецца ў Лідзе па вуліцы Замкавая, 7.

Напрыканцы вучні і настаўнікі пачулі вершы, гумарыстычныя замалёўкі з вуснаў А. Хітруна.

З асалодай былі згаданы моманты яго сяброўства з былым дырэктарам школы №13, лідскім пісьменнікам Віктарам Бачаровым.

Настальгічным матывам сталі ўспаміны пра сваю родную Крупаўскую школу, пра сваю першую настаўніцу, пра прыезд вядомых пісьменнікаў Беларусі (У. Ліпскага, Э. Акуліна і Л. Дранько-Майсюка, В. Шніпа і інш.) ў гэтую навучальную ўстанову. Асобна атрымалася сустрэча з вучнямі пачатковых класаў, якія на радасць ведаюць ужо прозвішчы вядомых класікаў беларускай літаратуры, гутараць па-беларуску. Была наладжана экскурсія ў школьны краязнаўчы музей, у якім, дарэчы, таксама сабраны матэрыял пра земляка.

Мілы той куток, дзе перарэзаны пупок!

Гасцямі мерапрыемстваў у сярэдняй школе №8, гімназіі № 1 г. Ліда і сярэдняй школе № 6 імя Н.Б. Куканенкі сталі дырэктар Палаца культуры Ірына Эдуардаўна Тур і мастацкі кіраўнік установы - Іна Іванаўна Альшэўская.

На сустрэчах гаворка ішла пра найбуйнейшыя дзяржаўныя музеі, значныя аб'екты Рэспублікі Беларусь, якія ўключаны ў Спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Адмысловая ўвага была нададзена працы калектываў Палаца культуры горада Ліды і анонсу навагодніх мерапрыемстваў.

21 снежня старшакласнікі СШ № 9 г. Ліды імя А.У. Нічыпорчыка сустрэліся на дыялогавай пляцоўцы ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" Тэма сустрэчы "Радзіма мая Беларусь у асобах. Захавальнікі прыгожага (пра дзеячаў культуры і мастацтва)".

У абмеркаванні прыняла ўдзел Некрашэвіч Г.Т., загадчыца экспазіцыйна-выстаўнага аддзела ДУ ЛГММ. Дзеці гаварылі пра найбуйнейшыя дзяржаўныя музеі, значныя аб'екты Рэспублікі Беларусь, якія ўключаны ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА, пра сучаснае культурнае жыццё Беларусі.

Ганна Тадэвушаўна, госць мерапрыемства, распавяла пра Лідскі замак - пярліну Лідчыны. Дзецям была прапанавана завочная аглядная экскурсія з наведваннем замкавых залаў.

У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" у СШ № 11 г. Ліды прайшла дыялогавая пляцоўка па тэме "Радзіма мая Беларусь у асобах. Захавальнікі прыгожага". На сустрэчу са старшакласнікамі былі запрошаны: Кярней Анатоль Віктаравіч, намеснік дырэктара па выхаваўчай працы ДУ "Дзіцячая школа мастацтваў"; Вярэшка Кацярына Пятроўна, метадыст аддзела выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной дзейнасці Лідскага РЦТДІМ; Зенюкевіч Тамара Іосіфаўна, загадчык бібліятэкі СШ № 11 г. Ліды. Падчас гутаркі старшакласнікі абмеркавалі такія паняцці як:гістарычна-культурныя каштоўнасці беларускага народа, духоўныя каштоўнасці і традыцыі, успаміналі найболей значныя аб'екты спадчыны.

Дзеці актуалізавалі свае веды ў вобласці культуры і мастацтвы нашай краіны з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны.

У СШ № 2 г. Бярозаўкі прайшла інфармацыйная пляцоўка з удзелам дырэктара Бярозаўскай дзіцячай школы мастацтваў Сычэўскай Вяславы Іванаўны ў рамках Школы актыўнага грамадзяніна па тэме "Радзіма мая Беларусь у асобах. Захавальнікі прыгожага". Дзеці актуалізавалі свае веды ў вобласці культуры і мастацтва нашай краіны з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны. Вяслава Іванаўна распавяла пра дасягненні навучэнцаў, якія наведваюць БДШМ, на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, людзей мастацтва, уславіўшых свой горад і краіну на ўвесь свет.

У 9-ых класах Бярозаўскай СШ № 3 прайшла інфармацыйная гадзіна ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" на тэму: "Радзіма мая Беларусь у асобах. Захавальнікі прыгожага". Перад навучэнцамі выступіла Марчанка Вікторыя Сяргееўна, начальнік аддзела па працы з моладдзю ДК г. Бярозаўкі і Сабалеўскі Яўген Міхайлавіч, акампаніятар узорнага ансамбля танцу "Крышталiкi", якія распавялі выпускнікам школы пра дасягненні беларускай культуры.

Сустрэчы ў рамках праекта "ШАГ" прайшлі і ў іншых навучальных установах Дідчыны.

Паводле СМІ.

Навіны Германіі

Новы год у Германіі: Guten Rutsch!

Каляды ў Германіі - ціхае сямейнае свята, а вось Новы год прынята адзначаць шумна і весела. У рэстаранах, барах, клубах, на гарадскіх плошчах і набярэжных збіраюцца кампаніі, усе віншуюць адзін аднаго, абменьваюцца сувенірамі і плаўна "саслізгваюць" у новы - вядома ж, вельмі шчаслівы год.

Феерверкі, салюты, ляскаўкі: немцы выходзяць на вуліцы, каб запускаць усю гэтую навагоднюю піратэхніку на цэнтральных плошчах, на набярэжных і ў парках. Звычай сустракаць Новы год з грукатам, песнямі і скокамі звязаны з сярэднявечным павер'ем: лічылася, што шум адганяе злых духоў і ўсялякія няўдачы. Пярэдадзень Новага года ў Германіі завуць Silvester - па імені Папы Рымскага Сільвестра I, які памёр 31 снежня 335 года. Традыцыйна немцы жадаюць адзін аднаму добрага "ўезду" ці "слізгацення" ў новы год: Einen guten Rutsch! А апоўначы, стукаючыся шампанскім, яны кажуць: "Prosit Neujahr", што азначае: "Хай усё атрымаецца ў новым годзе".

Гулянне пад адкрытым небам у цэнтры Берліна - самае буйное ў краіне і адно з самых вялікіх у свеце. Кожны год тут збіраецца да двух мільёнаў гасцей. На сцэне каля Брадэнбургскіх варот усю ноч змяняюць адзін аднаго музыкі, на вуліцы 17 Чэрвеня ўладкоўваюць "кулінарную мілю", а роўна апоўначы ў неба ўзлятае каля 6 тысяч салютаў.

У Гамбургу народныя гулянні адбываюцца па ўсім горадзе. Ахвотнікі паглядзець феерверкі пад акампанемент званоў ідуць на набярэжную Эльбы ці ў порт, а аматары начнога жыцця сустракаюцца на знакамітай вуліцы Рэпербан у раёне Санкт-Паўлі.

У Дрэздане навагоднія гулянні разгортваюцца на плошчы Тэатэрплятц, у Франкфурце - на беразе ракі Майн, у Кёльне - на Саборным пляцы і набярэжнай Рэйна, у Мюнхене - на лузе Тарэзіенвізэ ў цэнтры горада. На выспе Зільт Новы год адзначаюць без піратэхнікі: тут яна забаронена з-за саламяных дахаў многіх мясцовых хатак. Затое імпрэза суправаджаецца шматлікімі канцэртамі, пляжнымі вечарынкамі і грандыёзнымі навагоднімі купаннямі ў Паўночным моры.

Тыя, хто сустракае Новы год дома, таксама не нудзяцца. Падчас застолля многія глядзяць святочную тэлепраграму з папулярнымі шлягерамі, гуляюць у настольныя гульні ці варожаць. Вельмі папулярны звычай варажбы на свінцы - Bleigiessen. Для гэтага кожны растоплівае ў лыжцы кавалачак свінцу, а потым хутка вылівае яго ў ваду і глядзіць, якая фігурка атрымалася. Значэнне фігурак тлумачыцца ўсімі разам, пасля чаго яны хаваюцца да наступнага года, каб падчас традыцыйнай вячэры выняць іх і распавесці, ці спраўдзілася прадказанне. Так, напрыклад, сэрца азначае закаханасць, кольца - хуткае вяселле, лодка - вандраванні. Адзіная фігура, якая сапраўды не прынясе нічога добрага, - ідэальны шар - знак шчасця, якое адкочваецца.

Навагодні стол у немцаў таксама звязаны са шматлікімі павер'ямі. У якасці закускі падаюць стравы з сачавіцы - суп ці розныя салаты. Плоскія зярняткі падобныя на манеткі і павінны прынесці ў хату грошы на ўвесь будучы год. Традыцыйнай галоўнай стравай лічыцца запечаны карп, серабрыстая луска якога таксама сімвалізуе багацце і дастатак. Часам асноўную страву рыхтуюць са свініны, паколькі парася ў Германіі - таксама знак поспеху і дастатку. У Рэйнскай вобласці на стол, як правіла, падаюць гусака. Іншыя гаспадыні пазбягаюць рыхтаваць да святочнага стала птушку - кажуць: "Шчасце паляціць". А ўжо моладзь аддае перавагу меней клопатным стравам, і ўсё большую папулярнасць у немцаў знаходзяць фандзю і раклет. І ўсё-такі навагодні стол не абыходзіцца без любімых ласункаў - выпечкі з цукатамі і разынкамі, а таксама печаных яблыкаў з мёдам, марцыпанам і арэхамі. З напояў абавязкова п'юць шампанскае - нямецкі Sekt, а яшчэ піва, крушон і пунш.

Ёсць у немцаў і свая "Іронія лёсу..." для навагодняй ночы. Гэта камедыйны скетч "90-ты дзень нараджэння, ці Вячэра на аднаго". Сюжэт фільма такі: шаноўная дама адзначае юбілей, усе яе сябры даўно памерлі, але лакей Джэймс жадае пацешыць гаспадыню і стварае ілюзію прысутнасці гасцей. Зноў і зноў верны слуга перакульвае чарачку і чарговая падача страў становіцца смяшней за папярэднюю. Гэта стужка 1963 года занесена ў Кнігу рэкордаў Гінэса як самы паўтараны фільм у свеце. Сярод іншых хітоў нямецкага навагодняга эфіру - чароўная казка "Тры арэшкі для Папялушкі" вытворчасці Чэхаславакіі і ГДР. Яна ўжо даўно здабыла культавы статус і збірае каля экрана ўсю сям'ю. Яшчэ адна казка - "Марозка" савецкага рэжысёра Аляксандра Роў - завецца тут "Прыгоды ў чароўным лесе". Яе нямецкі дубляж зрабіла ў 1965 годзе ўсходнегерманская студыя DEFA, і дагэтуль героі фільма - Іван, Насценька і Марфуша - неверагодна любімыя нямецкім гледачом.

Што да падарункаў, то іх у Германіі прынята дарыць на Каляды. У навагоднюю ноч блізкія і сябры абменьваюцца толькі сімвалічнымі сувенірамі. Гэта могуць быць марцыпанавыя цукеркі ў форме ўсяго таго, што традыцыйна прыносіць шчасце - парасяці, канюшыны, падковы ці камінара. Дарэчы, камінар - гэта яшчэ адзін вельмі навагодні персанаж. Лічыцца, што сустрэча з ім у святочную ноч абавязкова прынясе поспех на ўвесь год. А калі шчасліўчык яшчэ і пакратае камінара за гузік ці выпацкаецца ў сажы, то ўжо хутка ён будзе сапраўдным пестуном лёсу.

Дар'я Хрушчова.

Пісьменнік, які спрабаваў пісаць праўду

24 снежня споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка Аляксея Кулакоўскага (1913-1986), які быў яркім прадстаўніком рэалістычнай літаратуры XX стагоддзя. У яго творчасці арганічна спалучаюцца маральна-этычныя, грамадска-палітычныя і філасофскія праблемы.

Нарадзіўся Аляксей Кулакоўскі ў вёсцы Кулакі на Салігоршчыне ў сялянскай сям'і. У 1931 годзе скончыў Рагачоўскую прафтэхшколу бондараў, затым загадваў бандарнай арцеллю ў Касцюковіцкім раёне. З 1931 па 1934 год быў адказным сакратаром клімавіцкай раённай газеты "Камуна", публікаваў замалёўкі. У 1934 годзе пераехаў у Менск, працаваў у газеце "Чырвоная змена". У 1936-1939 гадах вучыўся ў Менскім настаўніцкім інстытуце, на Вышэйшых курсах мовы і літаратуры. Потым выкладаў у Цяцерынскай сярэдняй школе на Магілёўшчыне. У 1939 годзе быў прызваны ў армію. У гады Другой сусветнай вайны з'яўляўся камандзірам узвода, камандзірам роты, удзельнічаў у баях на Сталінградскім і Першым Украінскім франтах, атрымаў тры раненні. Пасля дэмабілізацыі працаваў загадчыкам аддзела ў газеце "Сталинская молодежь", часопісе "Беларусь", адказным сакратаром газеты "Літаратура і мастацтва". У 1953-1958 гадах Аляксей Кулакоўскі быў галоўным рэдактарам часопіса "Маладосць". У 1958 годзе ў травеньскім нумары часопіса "Маладосць" галоўны рэдактар выдання надрукаваў аповесць "Дабрасельцы". Праз некаторы час крытыка ацэніць гэты твор наступным чынам: "… пісьменнік імкнуўся паказаць складанасць жыцця калгаснай вёскі пачатку 1950-х гадоў". І далей: "Супраць якіх з'яў, што мелі месца ў недалёкім мінулым, павёў агонь пісьменнік? Супраць парушэнняў сацыялістычнай законнасці, абмежавання дэмакратыі і падаўлення ініцыятывы знізу. Фактаў, звязаных з гэтымі з'явамі, у пісьменніка было нямала. Ведаў, бачыў у жыцці ён і канкрэтных носьбітаў зла. Аднак узняцца на патрэбную вышыню для гістарычна праўдзівай ацэнкі і асэнсавання гэтых фактаў Аляксей Кулакоўскі не здолеў". (Сяргей Гусак). Аляксея Кулакоўскага звальняюць з пасады галоўнага рэдактара часопіса "Маладосць".

З 1965 па 1976 гады ён з'яўляўся намеснікам адказнага сакратара, адказным сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. З 1977 па 1986 гады ён працаваў дырэктарам Літаратурнага музея Янкі Купалы.

Аляксей Кулакоўскі пачаў друкавацца ў 1932 годзе. Асноўныя тэмы творчасці пісьменніка - гераічны подзвіг народа ў гады вайны, жыццё пасляваеннай вёскі, яе складаныя гаспадарчыя і духоўныя праблемы. Для творчай манеры Аляксея Кулакоўскага характэрна ўзмацненне мастацкай нагрузкі на бытавыя дэталі, набліжанасць да жыццёвай праўды. Героі яго твораў - звычайныя, простыя людзі. Аляксей Кулакоўскі пісаў раманы, аповесці, апавяданні, эцюды, нарысы, гумарэскі. Першы зборнік апавяданняў "Сад" (1947) быў прысвечаны тэме вайны і цяжкаму пасляваеннаму жыццю. Паглыбленай цікавасцю да быту людзей, іх паўсядзённых клопатаў вызначаюцца зборнікі "Хораша ўзыходзіць сонца" (1952), "Незабыўнае рэха" (1956), аповесць "Тры зоркі" (1963). Філасофскія і палітычныя праблемы асвятляюцца ў апавяданні "Нямко" (1946). Утылітарны падыход да чалавека асуджаецца ў апавяданнях "Кватаранты" (1952), "Дванаццаты, жорсткі" (1956), аповесці "Нявестка" (1956). Сатырычна апісана псіхалогія дэмагогаў і кар'ерыстаў у аповесці "Дабрасельцы" (1958). Самым значным творам, галоўнай працай Аляксея Кулакоўскага з'яўляецца яго дылогія - раманы "Расстаёмся ненадоўга" (1955) і "Сустрэчы на ростанях" (1962), у якіх падрабязна адлюстравана жыццё ваеннага пакалення, асэнсоўваецца роля інтэлігенцыі ў грамадстве. У рамане "Сцежкі зведаныя і нязведаныя" (1974) паказана беларуская вёска ў час калектывізацыі і першыя дні вайны. У шэрагу твораў выкарыстаны дакументальныя матэрыялы, раскрываецца мужнасць народа, разглядаецца сувязь гераізму і працоўнага ўкладу людзей. Сярод іх - "Да ўсходу сонца" (1957), "Твой шлях перад табою" (1964), "Дзе каму жыць" (1971), "Маршрут ад Клічава" і "Хлебарэз" (1983). У цыкле апавяданняў "Салігорскія эцюды" (1963), аповесцях "Тут я жыву" (1960), "Расце мята пад акном" (1966) асвятляюцца праблемы суадносін урбанізацыі і традыцыйных маральных каштоўнасцей. У рамане "Васількі" (1981) характарызуецца жыццё горада ў пасляваенны час, абагульнены шматлікія пытанні маральна-этычнай праблематыкі. Пісьменнік выдаў для дзяцей зборнік апавяданняў "На возеры" (1950), кнігу аповесцей "Белы сокал" (1985; Дзяржаўная прэмія БССР, 1986). Аляксей Кулакоўскі быў узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі "Знак Пашаны", Дружбы народаў, медалямі. У 1974 годзе ён атрымаў званне заслужанага работніка культуры Беларусі.

Паводле СМІ.

Палац у стылі ракако ў Гануце

Ежы Хопен

Ад перакладчыка: Тэкст вядомага віленскага мастака і мастацтвазнаўцы Ежы Хопена пра маёнтак, які не існуе з 1943 г.

Віленскае барока, якое мае так шмат узораў сакральнай архітэктуры, надзвычай беднае ўзорамі свецкага будаўніцтва. Ведаем толькі трошкі будынкаў кляштараў, сакрыстый, і гэта ўсё.

Адзіным прыкладам гэтага стылю ў архітэктуры жылога дома можа служыць двор у Гануце. Ён з'яўляецца добра захаваўшымся выключэннем. Будучы надзвычай цікавым аб'ектам, ён, на жаль, застаўся па-за ўвагай нашых знаўцаў. Яго не даследаваў с. п. прафесар Клос, др. Лорэнц не згадвае пра яго ў сваіх "Экскурсіях …" (Stanislaw Lorentz. Wycieczki po wojewodztwie wilenskiem. Wilno. 1932. - Л. Л.), дзе піша пра больш сціплыя і менш цікавыя сядзібы.

Сядзібны дом у Гануце - невялікі мураваны палацык ў стылю ракако. Аднак гэта наша, сціплае ракако, не перагружанае арнаментамі і ўпрыгожаннямі, але тым не менш высакароднае ў сваіх прапорцыях і лініях.

Гэты аднапавярховы будынак у сваім цэнтры мае двухпавярховую частку якая выходзіць ў фронт і тыл гмаху. Унутры яна складаецца з дзвюх частак - з хола з лесвіцай на верхні паверх і вялікай бальнай залы вышынёй у два паверхі.

Дах сядзібы ламаны, мансардны. Па вуглах тыльнага фасада выступаюць прыбудаваныя альковы. Перад будынкам маецца праезд, акружаны слупамі і балюстрадай, упрыгожанай урнамі. Такія ж урны ўнутры будынка вянчаюць сходы на першы паверх.

Уезд у двор упрыгожваюць рэшткі некалі цікавай мураванай брамы. За сядзібай знаходзіцца прыгожы парк з дзвюма мураванымі капліцамі, таксама выкананымі ў стылі ракако, якія нечым нагадваюць верхнія паверхі вежаў віленскага місіянерскага касцёла. У адной з капліц захавалася выразаная з дрэва статуя Маці Божай Беззаганага Зачацця.

Асаблівасцю сядзібы, з'яўляецца капліца, размешчаная ўнутры дома на першым паверсе, у згаданай ужо сярэдняй частцы. Гэтая капліца мае абраз у алтары і драўляны балкон для аркестра ў бальнай зале. Гэта рэдкая з'ява ў нашых гістарычных дварах. Трэба ведаць, што ўласна пра такі балкон у замку Гарэшкаў ідзе размова ў "Пане Тадэвушы", знаўцы і зараз не могуць знайсці ў нашых сядзібах такі балкон, які мог бачыць Міцкевіч. Звычайна размова пры гэтым ідзе пра Мірскі замак, але не вядома, ці ведаў паэт гэты замак. Не кажу, што Міцкевіч ведаў Гануту, але гэты балкон ёсць аргументам, што хоры для аркестраў і насамрэч існавалі ў нашых дварах.

Ганута калісьці належала князю Клеафасу Агінскаму. Потым дасталася яго роднай сястры Юзэфе Лапацінскай, старасціне гузаўскай, якая праз нейкі час прадала гэту маёмасць Ржавускаму. Сёння Ганута ёсць уласнасцю Леанарды Валовіч.

На пачатку XIX ст., падобна, у Гануце меўся касцёл пад вызваннем св. Ганны, які быў філіяй суседняга парафільянага касцёла. Была тут і ўніяцкая царква, якая ў 1839 г. стала праваслаўнай, але тая старая царква зруйнавалася.

Вышэйапісаны палац фундаваў князь Клеафас Агінскі.

Ігнацы Ходзька апісвае Гануту ў "Берагах Віліі", але праз сваю ўзнёслую паэтычную фантазію ён падае даволі цьмяны вобраз гэтага палаца, бачачы на яго фоне сваіх візій мінулага. Ва ўсякім разе, з гэтага апісання можна зразумець, што з часоў Ходзькі тут мала што змянілася. Пра парк ён піша, што ён "падабнюткі на Сапяжынскі ў Вільні" - з доўгімі, цёмнымі, ліпавымі алеямі.

Паэт згадвае і хор у гарышчы над уваходам, і алтар у дамовай капліцы на хоры. Ён таксама піша, што ў палацы было шмат вялікіх партрэтаў "продкаў у доўгіх феразях (старажытная святочная верхняя вопратка шляхты з доўгімі рукавамі, без каўнера і паса - Л. Л.), з посахамі, буздыганамі і булавамі у руках". Гэтых партрэтаў ужо няма. Па словах паэта, зала, даўжынёй праз увесь дом, у гэтай, некалі княжацкай рэзідэнцыі, падобна на апусцелы касцёл. А ў адным з прыбудаваных альковаў "як у сакрыстыі" жыў нейкі Андрэй Ромбульд, былы сакратар князя, ваяводы троцкага. Гэты пакойчык з'яўляўся канцылярыяй князя і кватэрай яго сакратара.

Каля двара стаіць цікавы свіранчык ці малая скарбніца з пірамідальным дахам і надбудовай у форме купала, крытай гонтай.

Гэтыя невялікія падрабязнасці пра Гануты не адмяняюць таго факту, што яшчэ пра яе ёсць вельмі мала інфармацыі. З-за выключнага значэння свецкага будынка ў стылі ракако, палац у Гануце варты вельмі грунтоўнага вывучэння. Ён унікальны на нашых землях. Мы нават не ведаем даты пабудовы палаца (у 1760-70 гг. палац пабудаваў запрошаны італьянскі архітэктар Абрахам Антоні Гену, аўтарам праекта быў прафесар віленскага ўніверсітэта, астраном Тамаш Жаброўскі, у пабудове таксама прымаў удзел архітэктар Кнакфус. - Л. Л.), але нашы вельмі павярхоўныя даследаванні дазваляюць высунуць гіпотэзу, што палац можа быць звязаны з вядомай сваёй прыгажосцю ўніяцкай царквой у Беразвеччы.

Ганута ляжыць на рэчцы Нарач на адлегласці 20 км на ўсход ад Смаргоні.

Jerzy Hoppen. Rokokowy palac w Hanucie // Slowo. 1938. № 292.

Пераклад і каментаванне Леаніда Лаўрэша.

Беларусы сустракаюцца з індзейцамі

У Канадзе, Чылі і Іспаніі: Гзоўскі, Дамейка, Новікаў; Мікалай Шуканаў і Фенімор Купер

50-52 (2022); 1-51 (53-103) за 2023 г.)

Зверабой, якога наш калега Мікалай Шуканаў лічыць самым любімым з герояў Купера, - белы чалавек, але істотна тое, што жыве ён фактычна ў "індыянскай дзічы" (А. Гарун), пад вялікім уплывам індзейцаў. Жыве не па "законе джунгляў" (Law of the jungle), не "жывёльным" кодам правіл, які "ўвёў" пясняр англійскага каланіялізму (Р. Кіплінг). Каштоўнасці, якіх прытрымліваецца (хрысціянскія, "агульначалавечыя") і якімі можна тлумачыць яго падыходы, дапаўняюцца, несумненна, і некаторымі важнымі індзейскімі прынцыпамі, што ў цэлым, робіць, дзякуючы пісьменніку і потым перакладчыкам, рэдактарам, друкарам, кнігагандлярам, бібліятэкарам і іншым, пэўны станоўчы ўплыў на людзей. Усе пералічаныя катэгорыі творчых і тэхнічных работнікаў уносяць уклад у "развіццё Беларусі", пра якое мы гаварылі ў папярэднім выпуску БСІ. Уносіць і наш калега, чытач, журналіст, рэлігійны краязнавец.

Мікалай Шуканаў

САМЫ ЛЮБІМЫ ГЕРОЙ КУПЕРА

(Перачытваючы любімыя кнігі)

Ёсць пісьменнікі, якія пакараюць чытацкае ўяўленне раз і назаўсёды. Гады ідуць, мы сталеем, усё мацней ціснуць на нас незлічоныя жыццёвыя праблемы. І калі зусім робіцца, як кажуць, сіл няма, мы ўспамінаем гэтых самых пісьменнікаў, іх кнігі, якімі зачытваліся ў дзяцінстве і якія раптам захацелася зноў перачытаць. Чаму так адбываецца? Напэўна, гэтыя кнігі дапамагаюць нам вытрымаць цяжкі напор дарослага жыцця, не даюць упасці ў роспач, умацоўваюць веру ў дабро, справядлівасць.

Да ліку такіх аўтараў, над творчасцю якога не ўладны час, належыць і Джэймс Фенімор Купер (1789-1851). Многія героі яго твораў не могуць не прыцягваць, не выклікаць спачуванне. І ў першую чаргу тут варта адзначыць самага любімага героя Купера - ляснога следапыта, паляўнічага і зверабоя Наці Бампа. Ён з'яўляецца галоўнай дзейнай асобай сусветна вядомай серыі з пяці раманаў Купера: "Зверабой", "Апошні з магікан", "Следапыт", "Піянеры", "Прэрыя". Наці Бампа, вядомы пад рознымі мянушкамі (Зверабой, Следапыт, Сакалінае Вока, Даўгі Карабін, Скураная Панчоха), пакарае сімпатыі чытачоў сваім незвычайным высакародствам, сваёй рэдкай непадкупнасцю, тым, да чаго імкнецца кожны з нас. Але быць такім, як Наці Бампа не проста, не кожнаму пад сілу. У той жа час, гледзячы на Наці Бампа, мы ў любым выпадку становімся чысцей, дабрэй, святлей.

Спынім сваю ўвагу на адным з пералічаных вышэй раманаў - "Зверабой". Хаця напісаны ён Куперам апошнім (у 1841 годзе), але па храналогіі падзей стаіць першым (так ужо склаліся творчыя акалічнасці ў аўтара).

Раман "Зверабой" прывабны і цудоўным апісаннем першабытнай прыроды Паўночнай Амерыкі, і захапляльным сюжэтам, а ў нашым выпадку - і найбольш усебаковым апісаннем лепшых чалавечых якасцяў галоўнага героя (дарэчы, рэальнага чалавека). Прывядзём толькі некалькі аўтарскіх характарыстык Зверабоя, але і гэтага будзе дастаткова, каб прасякнуцца да яго глыбокай сімпатыяй.

"Зверабой... каля шасці футаў росту, ён выглядаў параўнальна худым і кволым, але мускулы яго адрознівалі надзвычайную спрытнасць, калі не надзвычайную сілу. Яго малады твар нельга было назваць асабліва прыгожым, і толькі выразам сваім ён падкупляў кожнага, хто браў на сябе працу ўгледзецца ў яго больш уважліва. Выраз гэты, які сведчыў пра дабрадушнасць, безумоўную праўдзівасць, цвёрдасць характару і шчырасць пачуццяў, быў сапраўды варты ўвагі" (глава 1).

"Сардэчная шчырасць узяла верх над ілжывай гордасцю" (там жа).

"Пакуль мне (Зверабою) не спатрэбіцца мяса або шкура, я дарэмна не заб'ю жывёлу. Я магу забіваць, гэта слушна, але я не мяснік" (глава 3).

"Ён (Зверабой) хлопец сумленны" (глава 4).

"Я (Зверабой) не здольны здымаць скальпы... упэўнены, што абавязак моцнага зводзіцца да таго, каб абараніць слабога" (глава 5).

"У яго (Зверабоя) ёсць сумленне" (там жа).

"Зверабой... абсалютна не ўмеў хлусіць" (там жа).

"Яму (Зверабою) здавалася невысакародным напасці на няўзброенага ворага" (там жа).

"Я (Зверабой) ведаю, цяпер ідзе вайна... але гэта яшчэ не значыць, што людзі павінны забіваць адзін аднаго, як дзікія звяры, што сустрэліся ў лесе" (там жа).

"Мне (Зверабою) выхваляцца не да твару" (там жа).

"Спадзяюся, што менш за ўсё мяне (Зверабоя) можна абвінаваціць у такім злачынстве, як здрада" (глава 8).

"Я (Джудзіт) ведаю вас усяго толькі дзень, Зверабой, але за гэты дзень вы выклікалі ў мяне такі давер, які іншы не мог бы абудзіць за цэлы год" (там жа).

"Зверабой жа быў для Джудзіт увасабленнем адкрытасці, і яго сэрца здавалася ёй празрыстым, як крышталь" (глава 9).

"Сваёй адкрытасцю і шчырасцю меркаванняў юнак (Зверабой) мог бы нажыць сабе мноства ворагаў, калі б яго характар не абуджаў міжвольную павагу" (глава 12).

"Зверабой адказваў на ўсе яго (Расшчэпленага Дуба) каварныя довады і хітрыкі са сваёй звычайнай спакойнай шчырасцю і непахіснай любоўю да праўды" (глава 14).

"Зверабой быў сапраўдным рыцарам па натуры..." (Глава 17).

"...Красці не ў яго (Зверабоя) звычках" (там жа).

"Зверабой - праўдзівы чалавек. У ім няма ні крупінкі хлусні" (глава 18).

"Сумленне - мая (Зверабоя) царыца, і я ніколі не спрачаюся супраць яе загадаў" (глава 24).

"Мы (жанчыны; Джудзіт) цэнім сумленнасць - мову, якая ніколі не гаворыць, чаго няма ў галаве, - і сэрца, якое любіць і іншых, а не толькі самога сябе. Кожная сумленная дзяўчына гатовая памерці за такога мужа (Зверабоя)" (там жа).

"...Адкрыты і сумленны твар Зверабоя" (там жа).

"Бледнатвары (Зверабой), ты сумленны, - сказаў гуронскі аратар (Расшчэплены Дуб)" (глава 27).

"У яго (Зверабоя) былі асаблівыя ўяўленні пра абавязкі чалавека, і ён цвёрда вырашыў лепш усе (катаванні) выцерпець, чым зняславіць сябе" (глава 29).

"Я (Зверабой) зусім не крыважэрны... Я не задзіра... і не люблю вайну дзеля вайны" (глава 32).

Студзень 2006 г.

(Пераклад з рускай Алеся Сімакова. Ухвалены аўтарам. Крыніца: Шуканаў, Мікалай. Самы любімы герой Купера // Веснік Беларуска-індзейскай энцыклапедыі. 2006. № 3. Кастр. (The Messenger of the Belarusian-Indian Encyclopedia (October 2006): Бюлетэнь па праблемах індзеяністыкі, узаемадапамогі і міралюбства = Bulletin on the problems of Indian studies, mutual aid and peace.) (У арыгінале: Шуканов, Николай. Самый любимый герой Купера // Веснік БІТ. 2012. 5 ліп. № 37.)

Літ.: (усе кнігі Купера 2001 г. выдадзены менскім ИООО "Современное Слово", з адзнакай "Издано при участии ООО "Харвест" (Минск)".)

808 Купер (Cooper) Джэймс Фенімор // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. 6. Мн., 1972. С. 204.

5518 Малюковіч С. Дз. Купер (Cooper) Джэймс Фенімор // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Т. 9. Мн., 1999. С. 35.

4 Фенімор Купер // Піянер Беларусі. 1939. 23 верас.

5504 Елистратова А. Джеймс Фенимор Купер // Купер Дж. Ф. Последний из могикан, или Повествование о 1757 годе: роман / [пер. с англ. Е. М. Чистяковой-Вер, А. П. Репиной; худ. А. К. Шеверов]. Мн., 1983. C. 5-11.

2923 Эйшискина Н. Фенимор Купер и его любимый герой Натти Бампо // Купер Дж. Ф. Зверобой, или Первая тропа войны: роман / пер. с англ. Т. Грица; автор предисл. Н. Эйшискина; худ. Г. Г. Поплавский и Н. Н. Поплавская. Мн., 1984. С. 425-431.

8425 Осипович О. Джеймс Фенимор Купер: завоевание Европы // Книжный мир. 1998. 15 окт. № 4. С. 8. ("…специфику межрасовых отношений".)

7067 Ф. Купер в душе был... ботаником: [сканворд] // Гуляй-поле. 2002. № 11 (16). С. 2. (Малюнак ціпі, але патрабуецца слова з 6 літар, г.зн. "вигвам", распаўсюджаная памылка - называць ціпі вігвамам, хоць гэта рознае па канструкцыі жытло; ад вігвама таксама паходзіць выраз (першапачаткова ў мультфільме?) "фігвам" - у прыватнасці, гэта адказ ворагам, якія прыйшлі захапіць зямлю.)

7463 Ерошенко Е. По заветам Фенимора Купера // Советская Белоруссия. 2003. 21 мая.

2251 Купер Дж. Ф. Зверобой, или Первая тропа войны: роман / пер. с англ. Т. Грица; автор предисл. Н. Эйшискина; худ. Г. Г. Поплавский и Н. Н. Поплавская. Мн., 1984.

5509 Купер Дж. Ф. Зверабой, або Першая сцяжына вайны / [пер. на бел. мову Я. Саламевіча]. Мн., 1997.

12616 Купер Дж. Ф. Зверобой, или Первая тропа войны // Купер Дж. Ф. Зверобой, или Первая тропа войны; Последний из могикан, или Повествование о 1757 годе: [романы: пер. с англ.]. Мн., 2001.

11783 Купер Дж. Ф. Лоцман / пер. Н. Л. Емельянниковой. Мн., 1993. (Юнацтва.)

12619 Купер Дж. Ф. Лоцман) // Купер Дж. Ф. Осада Бостона; Лоцман: [романы: пер. с англ.]. Мн., 2001. (Перед вых. дан. загл.: Осада Бостона, или Лайонел Линкольн.)

12618 Купер Дж. Ф. Осада Бостона // Купер Дж. Ф. Осада Бостона; Лоцман: [романы: пер. с англ.]. Мн., 2001.

1 Купер Ф. Апошні з магікан / пер. з рус. [Я. Маўра]. Мн., 1940.

651 Купер Дж. Ф. Последний из могикан: роман / пер. Е. М. Чистяковой-Вэр и А. Репиной. Мн., 1955.

2253 Купер Дж. Ф. Последний из могикан, или Повествование о 1757 годе: роман / пер. с англ. Е. М. Чистяковой-Вер, А. П. Репиной; худ. А. К. Шеверов. Мн., 1982.

5503 Купер Дж. Ф. Последний из могикан, или Повествование о 1757 годе: роман / [пер. с англ. Е. М. Чистяковой-Вер, А. П. Репиной; худ. А. К. Шеверов]. Мн., 1983.

2255 Купер Дж. Ф. Последний из могикан, или Повествование о 1757 годе / пер. с англ. Е. М. Чистяковой-Вер, А. П. Репиной; вступ. ст. А. Елистратовой. Мн., 1985. (Народная асвета.)

4641 Купер Дж. Ф. Апошні з магікан або Аповесць пра 1757 год: раман / [пер. на бел. мову Г. В. Далідовіча]. Мн., 1996.

12617 Купер Дж. Ф. Последний из могикан, или Повествование о 1757 годе // Купер Дж. Ф. Зверобой, или Первая тропа войны; Последний из могикан, или Повествование о 1757 годе: [романы: пер. с англ.]. Мн., 2001.

12627 Купер Дж. Ф. Прерия: роман / пер. Н. Вольпин // Купер Дж. Ф. Собрание сочинений: в 6 т. Т. 3: Прерия; Шпион, или Повесть о нейтральной территории. М., 1962. С. 5-410. (Детгиз.)

250 Купер Дж. Ф. Прерия / пер. с англ. Н. Вольпин; послесл. Н. М. Эйшискиной; ил. И. Ильинского. М., 1975.

7097 Купер Дж. Ф. Прерия: роман / [пер. с англ. Н. Вольпин; послесл. Н. Эйшискиной]; рис. И. Ильинского; изд. 3-е. М., 1980. (Детская литература, Библиотека приключений и научной фантастики.)

12624 Купер Дж. Ф. Прерия: роман / пер. Н. Вольпин // Купер Дж. Ф. Собрание сочинений: в 7 т. Т. 4: [Прерия: Роман]. М., 1982.

249 Купер Дж. Ф. Прерия / пер. с англ. Н. Вольпин; послесл. Н. М. Эйшискиной; ил. И. Ильинского. М., 1983.

248 Купер Дж. Ф. Прерия: роман / пер. с англ. Н. Вольпин; послесл. Н. М. Эйшискиной; ил. И. Ильинского. Киев, 1986.

2228 Купер Дж. Ф. Прерия: роман / пер. с англ. Н. Д. Вольпин; худ. Г. Я. Скоморохов. Мн., 1992.

12630 Купер Дж. Ф. Прерия / пер. с англ. Н. Вольпин. Иркутск, 1993.

12620 Купер Дж. Ф. Прерия // Купер Дж. Ф. Прерия; Шпион: [романы: пер. с англ.]. Мн., 2001.

2 Купер Дж. Ф. Пионеры: у истоков Сосквеганны. Мн., 1958. (Друкуецца па кішынёўскім выданні 1957 г.; у Кішынёве пазначаны як пераклад Мікалая Вітольдавіча Магучага (1880-1935), ураджэнца Віцебска; "Піянеры" выйшлі ў серыі "Фенимор Купер. Полное собрание романов" (1927) у выдавецтве "Земля и фабрика" ("ЗИФ") - скарочаныя пераклады пад яго рэдакцыяй уключалі, вядома, і "Зверабоя".)

2252 Купер Дж. Ф. Пионеры, или У истоков Саскуиханны: роман / пер. с англ. И. Гуровой, Н. Дехтяревой; худ. Г. И. Метченко. Мн., 1991.

12623 Купер Дж. Ф. Пионеры // Купер Дж. Ф. Следопыт; Пионеры: [романы: пер. с англ.]. Мн., 2001.

3 Купер Дж. Ф. Следопыт, или На берегах Онтарио: роман / пер. с англ. Р. М. Гальпериной и др.; худ. В. И. Клименко. Мн., 1984.

12622 Купер Дж. Ф. Следопыт // Купер Дж. Ф. Следопыт; Пионеры: [романы: пер. с англ.]. Мн., 2001.

5208 Купер Дж. Ф. Шпион, или Повесть о нейтральной территории / пер. с англ. Э. Бер, Е. Шишмаревой; худ. Г. Скоморохов. Мн., 1990.

7148 Купер Дж. Ф. Шпион. Мн., 1991.

5216 Купер Дж. Ф. Шпион, или Повесть о нейтральной территории / пер. с англ. Э. Бер, Е. Шишмаревой; худ. Г. Скоморохов. Мн., 1992.

12621 Купер Дж. Ф. Шпион // Купер Дж. Ф. Прерия; Шпион: [романы: пер. с англ.]. Мн., 2001.

ГЗОЎСКІ Казімір (Gzowski) - адзін са славутых піянераў Канады польскага паходжання, праўда, гэтае паходжанне ўскладняецца красовымі каранямі. Сэр Казімір Гзоўскі быў нават лейтэнант-губернатарам правінцыі Антарыа, г.зн. "адказваў" і за ўсіх яе індзейцаў, а адзін з яго нашчадкаў, Пітэр Гзоўскі, - яшчэ больш звязаны з "першымі нацыямі" - праводзіў інтэрв'ю з іх важнымі дзеячамі, пісаў свае артыкулы па індзейскім пытанні. Мы сустракалі яго імя і ў каталозе кнігагандляра Джозефа Морына (Марэн, Morin), і ў інфармацыйных пакетах, якія мы атрымлівалі ад любіконаў (Lubicon). Яго нарыс "How Kahn-Tineta Horn became an Indian" змешчаны ў выдадзенай Iroqrafts, фірмай, ад якой маем ліст і матэрыялы, анталогіі "Іракезскія жанчыны" (Iroquois women: an anthology / edited by W. G. Spittal. Ohsweken, Ont., 1990). Вядомы радыёжурналіст з Таронта памёр ад хваробы лёгкіх, што немагчыма не звязаць з тым, што ён увесь час курыў (Заўзяты курэц Пітэр Гзоўскі (1934-2002) // Веснік БІТ. 11 жн. № 13).

Пітэр быў звышталенавітым нашчадкам таленавітага і энергічнага Казіміра Гзоўскага, інжынера, будаўніка чыгунак і мастоў у заходнім Антарыа, пра якога, аднак, таксама існуюць супярэчлівыя выказванні.

Ураджэнец Пецярбурга, дзед Пітэра з 1839 г. быў у шлюбе з Марыяй Біб (Maria M. Beebe), шэсць з іх васьмі дзяцей "перажылі" ранняе дзяцінства, польскасць іх была ўжо палавінная і праблематычная, улічваючы і некаторую беларускасць, і далейшае змяшэнне з іншымі народамі.

У 1834 г. Казімір прыбыў у Нью-Ёрк; дасягнуўшы пэўных поспехаў у ЗША, у 1841 г. ён пераехаў у Канаду. Пасяліўшыся ў Лондане (Антарыа), потым у Шэрбруку (Квебек), пакінуў свой след у многіх месцах, дзе працаваў на аб'ектах, самы "гучны" - мост цераз Ніягару (апошняму прысвечана яго публікацыя "Description of the International Bridge, constructed over the Niagara River near Fort Erie, Canada, and Buffalo, U.S. of America", Toronto, 1873).

Звяртае ўвагу найперш падарожжа, у т.л. на каноэ, у раён рассялення "чыпева Сагіна" (цяперашняя афіцыйная назва Saugeen First Nation (Ojibwe: Saukiing)), аджыбвэ, якія жывуць уздоўж ракі Сагін (Saugeen River) і на паўвостраве возера Гурон Брус (Bruce Peninsula).

У кнізе "The History of the County of Bruce and of the Minor Municipalities Therein Province of Ontario Canada" (Norman Robertson, ?Bruce County Historical Society, 1906) чытаем, што справаздачу, якую падрыхтаваў Гзоўскі, аўтар не можа выкарыстаць, бо не знаходзіць.

"У 1844 г. урад накіраваў групу для вывучэння ракі Сагін, якую ўзначальваў палк. Казімір С. Гзоўскі, які ў той час займаў пасаду ў Дэпартаменце грамадскіх работ. Разам з ім былі пан Джэймс Уэбстэр з Фергуса, які пазней стаў рэгістратарам графства Уэлінгтан, і пан Томас Янг, агент каронных зямель [Crown Lands Agent] у Артуры. Ідучы на поўнач, верагодна, па дарозе Гарафракса, пакуль яны не дасягнулі ракі Сагін, яны прасачылі яе рэчышча на каноэ, робячы нататкі падчас шляху. З гэтых нататак пан А. Уілкінсан цудоўна дакладным чынам пазначыў рэчышча ракі на эскізнай карце "Каралеўскага Бушу" ["Queen's Bush"], пра якую згадвалася ў папярэднім раздзеле. Аўтар шукаў як у Атаве, так і ў Таронта ў розных дзяржаўных ведамствах, спрабуючы атрымаць копію справаздачы палк. Гзоўскага, але беспаспяхова, да яго вялікага жалю, бо яна павінна была ўтрымліваць апісанне часткі графства Брус, як упершыню ўбачанай белым чалавекам".

У кнізе Аркадзя Фідлера "Канада, што пахне смалой", якая перакладзеная і на рускую мову, ёсць пра яго, і некаторыя палемічныя моманты ў сувязі з ёй адлюстраваныя тут: "Рэакцыйныя погляды" Казіміра Гзоўскага // Веснік БІТ. 11 жн. № 13. Аўтарам прадмовы да кнігі быў ураджэнец Мсціслава Р. Агранат.

"На старонках кнігі праходзіць не так шмат людзей сучаснай Канады, але выявы іх тыповыя і запамінаюцца. З вялікай цеплынёй абмаляваны канадскія індзейцы - народ высокіх рыцарскіх якасцей, пастаўлены цяпер ва ўмовы гібення і дэградацыі. "Белая" Канада прадстаўлена ў кнізе амаль выключна суайчыннікамі аўтара - палякамі: паляўнічымі-траперамі і сялянамі. Іх жыццяздольнасць, уменне захаваць сваю нацыянальную культуру і самабытнасць не могуць не выклікаць сімпатый. Але аўтару можна папракнуць у некаторай ідэалізацыі польскай супольнасці і каталіцкага духавенства".

Агранат пытаецца: "Ці не залішне рамантызуе і ідэалізуе аўтар аблічча некаторых еўрапейцаў, якія здзяйснялі першыя паходы ў невядомыя нетры Канады? Бо незалежна ад выдатных асабістых якасцей і горкага, часта няўдзячнага лёсу такіх піянераў, як дэ ля Саль, Радысан і Гразее, усе яны ішлі ў глыб Канады па загадзе сваіх гаспадароў - дваран і купцоў Францыі і Англіі - для захопу, рабавання і нажывы. Празмернае, на наш погляд, усхваленне асабістых якасцей асобных гістарычных асоб прыкметна і ў нарысе пра Гзоўскага - "прыхільніка рэакцыйных поглядаў", "спрытнага прамыслоўца і праніклівага фінансіста". Аўтар не ўсюды (напрыклад, у расказе пра паўстанне Рыля) асвятляе так глыбока, як хацелася б, сапраўдныя, класавыя матывы гістарычных падзей".

І сапраўды - якія недахопы Гзоўскага можна пералічыць? Выключнае ўменне прыстасоўвацца да акалічнасцей? Таму, будучы прагрэсіўным інжынерам у краіне, што развіваецца, ён мог адначасова прытрымлівацца "рэакцыйных" поглядаў; таму ён лёгка стаў канадцам і хутка забыў польскую мову; таму, жывучы сярод пратэстантаў, ён нават змяніў веру і перайшоў у пратэстантызм. Але ці карэктна адносіць да адмоўных рыс адмову ад мовы і рэлігіі, з улікам мінулага не толькі "польскага", але таксама рускага і беларускага і канчатковага канадскага лёсу?

Фідлер называе месцам нараджэння Казіміра Гзоўскага Меншчыну. Высвятляючы карані Гзоўскіх, ясна бачым, што гэты род звязваюць найперш з Гарадзеншчынай, а па маці Казімір быў з Пацэвічаў - дастаткова беларускіх прывязак, каб лічыць гэтага "барона", "Superintendent of Roads and Harbours" Канады героем і беларуска-індзейскіх сувязей.

ДАМЕЙКА АЛАМАС ДЭ САЛАСАР Ана (Ana Domeyko Alamos de Salazar, Anita Domeyko Alamos) - унучка Ігната Дамейкі, грамадская дзяячка.

Пасля заключэння шлюбу Ана і Сіра Саласар Мантоя (Ciro Salazar Monroya), паважаны законнік, пераехалі ў Тэмука. Будучы горадам у рэгіёне Араўканія, Тэмука адзначаны істотнай доляй мапучэ (каля 23 прац.). Тут нарадзілася дачка Аніты і Сіра Ана-Марыя, мянушка "Мінгуча" (знаходзім гэта слова для назвы пальмы ў Амазоніі, але ў Чылі так называецца добраахвотная грамадская праца, звязаная з пераносам дома (MINKA на мове кечуа, адкуль форма MINGA), недзе на Чылаэ).

Браты Аны-Марыі Хаймэ, святар, Ігнасіа, адвакат, Альфонса, сельскагаспадарчы інжынер, нарадзіліся пасля вяртання Аны і Сіра ў Сант'яга.

Літ.:

6176 Доўнар Т. I. Дамейка Ігнат Іпалітавіч // Асветнікі зямлі Беларускай. Х - пачатак ХХ ст.: энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.; маст. У. М. Жук. Мн., 2001. С. 138-140.

6336 Мальдзіс А. В. Дамейка Ігнат Іпалітавіч // Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / рэд. кал.: Б. I. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. Мн., 1995. С. 261.

6529 Дамейка I. Дзёньнікі выгнаньніка // Наша ніва. 2002. 2 жн. С. 14.

6902 Бандарэнка М. Чылійскі беларус Ігнат Дамейка // Літаратура і мастацтва. 2002. 9 верас. С. 13-15.

6928 Яновiч М. Ігнат Дамейка: Нацыянальны герой Чылі // Народная воля. 2002. 16 жн.

6929 Ярмоленка В. А. Дамейка Ігнат Іпалітавіч // Беларуская энцыклапедыя. Т. 6. Мн., 1998. С. 19-30.

7528 Аношка Я. Жыццё і дзейнасць Ігната Дамейкі // Веснік Міністэрства замежных спраў. 2003. № 1. С. 70-74.

7776 Кудрэйка Н. Кніга да юбілею Ігната Дамейкі // Звязда. 2002. 12 лістап.

8149 Дамейка І. І. Выняткі з падарожжа ў краіну дзікуноў: Араўканія / пер. з пол. З. Сіцькі // Беларусь. 2002. № 9. С. 15-18.

10225 Мятліцкая В. М. Хавальніца памяці Ігнацы Дамейкі: лёс і даследчыцкая дзейнасць Паз Дамейка // Геология и минерально-сырьевые ресурсы запада Восточно-Европейской платформы: проблемы изучения и рационального использования: материалы Междунар. научн. конф., посвященной 215-летию со дня рождения И. Домейко, г. Минск, 31 июля - 3 августа 2017 г. Мн., 2017. С. 43-46. (Гомельскі аўтар пра Пас Дамейка.)

11197 Дубянецкі Э.С. Асветнікі Беларусі: Ян Баршчэўскі, Ян Чачот, Ігнат Дамейка. Мн., 2017.

7582 Винярский Г. Путешествия Игнатия Домейко // Вечерний Минск. 2002. 2 дек. (Памылкова "аравканцы".)

11760 Равченко О., Прибыльская Э. Долгий медленный свет: 215-летие национального героя Чили Игнацыя Домейко // Писатели 21 века: слово сквозь время и пространство. Hechingen, 2019. С. 167-171. (Гамяльчане таксама маюць справу з Дамейкам: пры перакладзе кнігі нашчадка Дамейкі ўзніклі і маральна-этычныя драмы - спадчыну Дамейкі "не падзялілі".)

НОВІКАЎ Алег - нельга ўспрымаць Алега (асноўныя псеўданімы - Лёлік Ушкін і Алег Пятроў) без гумару: фенаменальна здольны - на напісанне са значнай аўтарскай апрацоўкай велізарнай колькасці яркіх тэкстаў, з выкарыстаннем не толькі матэрыялаў у інтэрнэце, але і ўласнай эрудыцыі, інтэрв'ю, праведных іх на нямецкай і англійскай, якімі добра валодае, і… яшчэ невядома на што, як сказаў быў Марк Твэн; даволі амбіцыйны палітык, праўда, зялёнага, спецыфічнага ўкладу (наколькі мы ведаем, партыя Лёліка - спрабавалі паўтарыць поспех "зялёных" ФРГ - была бутафорскага характару; Алег быў яе старшынём, г.зн. правадыром "зялёнаскурых", па супадзенні, гэта і колер долара, - ніхто, тым больш гумарысты-эколагі, не пакрыўдзіцца на сатырычную "праўду").

Ёсць два прэтэндэнты на званне беларускага Марка Твэна - гэта Алег Новікаў і Павел Якубовіч. Як паслядоўны інтэрнацыяналіст, Алег можа ігнараваць карані, але яго маладая геаграфія - у Салігорску, а родавыя карані - яшчэ далей на поўдзень. Зразумела, што ён супраць ксенафобіі, але і не любіць акцэнтаваць увагу на нацыянальнасці або важнасці нацыянальнасці рэвалюцыянераў (пры тым, што "рэвалюцыйная" ксенафобія, антысемітызм - даволі распаўсюджаныя з'явы).

У канцы ліпеня - пачатку жніўня 1997 г. у Іспаніі адбылася "Другая міжкантынентальная Сустрэча за Чалавецтва і супраць Неалібералізму" - (Second Intercontinental Encounter for Humanity and Against Neoliberalism, Segundo Encuentro Intercontinental por la Humanidad y contra el Neoliberalismo) - каля 3-4 тысяч удзельнікаў з каля 50 краін, сярод якіх "амаль усе" паўднёваамерыканскія, Мексіка, ЗША, Канада. Мерапрыемствы былі падзеленыя на "месы (сталы) і "субмесы": "Madrid mesa", "two Barcelona submesas"…

Пра двух сапатыстаў, якія прыбылі з Мексікі, пісалі:

"Калі Фэліпэ і Далія прыбылі ў тую туманную ноч у Мадрыд у разгар карыды [in the midst of a bull ring], іх сустрэлі з недаверам. Некаторыя з гледачоў глядзелі і паказвалі пальцамі. Іншыя збіраліся ў невялікія групы, каб шаптацца і абменьвацца меркаваннямі. Іншыя паварочвалі твары з усмешкамі да святла сцэны. Іх вочы напоўніліся слязамі.

Здарылася немагчымае. Частка сэрца EZLN, частка тых суполак, якія стварылі і захоўвалі сакрэты Арміі, якая шакіруе свет, прыбыла ў Іспанію. Індзейцы, аб'екты генацыду і каланізацыі, вярнуліся праз 504 гады на землі сваіх заваёўнікаў. Два дэлегаты-тахалабалі Фэліпэ і Далія падарожнічалі далёка па-рознаму [traveled far in many ways]. Яны смяяліся [mocked] з жорсткасці пяці стагоддзяў. Яны праніклі праз межы, умацаваныя ўзброенай аховай, калючым дротам і законамі выключэння [laws of exclusion]. Яны насміхаліся [mocked] над урадамі, якія пагарджалі іх існаваннем і патрабаваннямі. Яны кінулі выклік многім, якія ўжо меркавалі аб іх знікненні.

Індзейцы Ч'япаса прыбылі з пасланнем надзеі. Іх галасы гучалі на арэне, да чулай публікі. Тым не менш іх прысутнасць спасцігла тая ж доля, што і саму Сустрэчу; гэта аб'ект аглушальнага маўчання [it is the object of deafening silence]".

"Яны абмяняліся словамі і ўсмешкамі з карэннымі жыхарамі Эквадора, Перу, Бразіліі". Магчыма, яны абмяняліся ўсмешкамі і з Лёлікам Ушкіным-Новікавым.

Менавіта адтуль у нашай калекцыі - візітка арганізацыі "Амерындыя" (Amerindia) з дапісаным на ёй іменем "Раланда Флорэс", якую мы атрымалі ў Менску ад Алега. Ён нямала ездзіў у Еўропу, будучы найперш "германафілам" у добрым сэнсе слова, а таксама пабываў у Венесуэле на міжнародным мерапрыемстве, прысвечаным ідэям чучхэ (заадно - і на востраве Гаіці).

Мы знайшлі наступныя звесткі пра ролю Раланда Флорэса, якога называюць індзейцам-дыягітам (El diaguita Rolando Flores), у руху карэнных жыхароў Аргенціны.

У 2016 г. была афіцыйна створаная праграма Кансультатыўнага і партыцыпатыўнага савета карэнных народаў (Consejo Consultivo y Participativo de los Pueblos Indigenas, Consultative and Participative Advice of Indigenous Peoples). Генеральным сакратаром стаў Рэлму Ньямку (Relmu Namku), прэзідэнтам - Фелікс Дыяс (Felix Diaz) (народ тоба, Toba, які яшчэ называецца Qom) чатыры віцэ-прэзідэнты прадстаўлялі чатыры гістарычныя рэгіёны Аргенціны: Фаўстына Ленсіна (Faustino Lencina) - Цэнтральная Аргенціна, Хорхе Палома (Jorge Palomo) - паўночным усход Аргенціны, Маргарыта Мамані (Margarita Mamani) і Раланда Флорэс - паўночны захад Аргенціны (для рэгіёна названы два чалавекі - сувіцэ-прэзі-дэнты?) і Рубен Уанке (Ruben Huanque) - поўдзень Аргенціны.

Хаця некаторыя энцыклапедыі называюць дыягітаў вымерлым народам, перапіс 2010 г. выявіў 67410 асоб у Аргенціне, якія называлі сябе дыягітамі. А ў Чылі, дзе дыягіты з 2006 г. прызнаныя як карэнны народ, у 2017 г. налічылі 88474 яго прадстаўнікоў.

Выдатны ўклад Алега Новікава ў індзеяністыку - яго артыкулы ў газетах "Згода" і "Новы час" (у іх без прамога ўказання яго аўтарства - і мноства падрыхтаваных ім паведамленняў у міжнародных калонках, якія ўключаныя ў нашу бібліяграфію). Ён таксама быў адным з галоўных у сатырычнай газеце "Навінкі". Выдадзена яго невялікая кніга фельетонаў, гумарэсак, карыкатур "Левым вокам" (Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2008, Кнігарня "Наша Ніва").

Літ.:

3466 Ушкин Л. Святой, убивающий буржуев / [интервью] М. Шупенька, А. Костюкович // Имя. 1997. 17 окт. С. 5. (Загаловак не павінен пужаць больш, чым фраза "Святы Георгій, які забівае змея".)

3479 Ушкін Л. (Лёлік Ушкін і яшчэ цэлы сьпіс разьюшаных падпісчыкаў "НН"). Нобэль жыў! Нобэль жывы! Нобэль будзе жыць! // Наша ніва. 1997. 3 лістап. С. 15. (Субкамандантэ Маркас, паўстанцкі камандзір мексіканскіх індзейцаў; Д. Фо.)

6825 Роенко А. Глобальный антиглобализм / интервью с П. Канавальчиком и Леликом Ушкиным // Народная воля. 2002. 30 мая. С. 3.

8068 Ушкін Л. І Чавэс такі малады // Наша ніва. 2005. 28 кастр. С. 1, 11.

8069 Ушкін Л. Раскіданае гняздо // Наша ніва. 2005. 15 ліп. С. 24 (Фельетон ў сталай рубрыцы Лёліка Ушкіна "Левым вокам": з тарашкевіцы: "ісці трэба амерыканскім шляхам. Калі няма як захаваць калгасы цалкам, трэба стварыць для аматараў калгаснага ладу нешта накшталт індзейскай рэзервацыі, дзе ідэйныя калгаснікі маглі б і далей піць і рабіць выгляд, што яны працуюць. А калі яшчэ па ўсёй краіне, за выключэннем калгаснай рэзервацыі, забараніць піць піва на вуліцах, то калгаснікі хутка злезуць з шыі Мінкультуры".)

7101 Петров О. Бразильская ССР // Згода. 2003. 10-17 студз. С. 1, 4-5.

10183 Петров О. Вторая попытка оппозиции // Згода. 2002. 20 - 27 снеж.

8077 Петров О. Красный уровень тревоги // Згода. 2005. 1 ліп. (25 чэрв. - 2 ліп.). С. 5.

6289 Петров О. Менты по-американски // Згода. 2001. 2001. 16-22 нояб. С. 5.

6108 Петров О. Призрак антиглобализма // Згода. 2001. 14 июля. С. 5.

6061 Петров О. Радикальный соблазнитель // Згода. 2001. 2001. 9 верас. С. 1, 4.

6290 Петров О. Разбушевавшийся микроб // Згода. 2001. 26 окт. - 1 нояб С. 1, 5.

8060 Петров О. Революция форахидос // Згода. 2005. 7-14 мая (траўня). С. 5.

5815 Петров О. Учиться у индейцев! // Згода. 2001. 31 марта. С. 3.

11232 Пятроў А. "Белая Русь": венесуэльскі варыянт // Новы час. 2007. 1-7 кастр. С. 28. ("Адзінае, што было зразумела з гэтай прасацыялістычнай прамовы [Чавеса], тое, што традыцыйнае грамадства індзейцаў чымсьці падобнае да мадэлі сацыялізму".)

10597 Пятроў А. Індзейцы ратуюць клімат // Новы час. 2010. 26 лют. С. 20.

9195 Новікаў А. Апошні з чырванаскурых // Новы час. 2013. 4 кастр. С. 12.

10423 Новікаў А. Вінету - сябар нацыстаў // Новы час. 2012. 27 крас. С. 29.

9365 Новікаў А. Індзейцы яшчэ здольныя на супраціў // Новы час. 2013. 8 лют. С. 13.

8720 Новікаў А. Код Джэроніма // Новы час. 2011. 20 мая. С. 11.

11851 Новікаў А. Нацыя Капенгагену // Новы час. 2009. 18 снеж. С. 11.

11757 Новікаў А. Прадам штат. Нядорага // Новы час. 2019. 1 сак. С. 8.

9194 Новікаў А. Уга нумар два // Новы час. 2013. 1 лістап. С. 12.

11415 Новікаў А. Чавес можа сысці // Новы час. 2012. 4 мая. С. 11. ("Чавес прызнаў, што хворы на рак з чэрвеня пазамінулага года. Навіна выклікала шок у венесуэльскім грамадстве. Так, індзейцы Арынока правялі спецыяльны рытуал з мэтай выгнання злых духаў, якія быццам усяліліся ў цела баліварца".)

11706 Новікаў А. Шматнацыяналізм праз дзесяць гадоў // Новы час. 2019. 1 лют. С. 8.

9030 Санчас А. На сцяжцы вайны за экалогію / інтэрв'ю А. Новікава // Новы час. 2009. 26 чэрв. С. 20.

10673 Эстрада Мендэс Л. Мексіканскі пасьянс / інтэрв'ю А. Новікава // Новы час. 2012. 13 ліп. С. 11.

9364 Алан Беркман // Новы час. 2009. 26 чэрв. С. 21.

10874 Аргенціна: Аўтапрабегам па эколагах і індзейцах // Новы час. 2008. 23 студз. С. 12. ("Эколагі і індзейцы Патагоніі спрабуюць, нават рызыкуючы сваім жыццём (пікеты на дарогах), прыпыніць рух сусветнага вядомага аўтамабільнага ралі Парыж - Дакар, якое ў гэтым годзе праводзіцца ў Паўднёвай Амерыцы па маршруту з Чылі ў Буэнас-Айрэс. На думку навукоўцаў, якія пратэстуюць, такая колькасць машын (у ралі акрамя гоначных аўто і матацыклаў бяруць удзел грузавікі) можа парушыць унікальную экасістэму Патагоніі. Што да індзейцаў, то, па іх словах, аўтамабільная маса выклікае ў іх памяці негатыўныя фрагменты захопу Патагоніі аргенцінскімі войскамі, якія акупавалі гэты рэгіён напрыканцы ХІХ стагоддзя. Цікава, што да акцый далучыліся і аргенцінскія нацыяналісты, якія ў настойлівых спробах ураду атрымаць права на правядзенне ралі ўбачылі праявы "прастытуцыі" і "еўрафіліі"".)

9794 ЗША: На долар - выяву індзейца! // Новы час. 2016. 27 мая. С. 20.

9357 Іспанія: Краіна рыхтуецца да канца свету // Новы час. 2010. 4 чэрв. С. 12.

12172 Калумбія: Індзейцы патрабуюць дзяржаўнасці // Новы час. 2012. 31 жн. С. 28.

9965 ЗША: Паўстанне індзейцаў // Новы час. 2016. 11 крас. С. 8.

10824 Педра Кучынскі // Новы час. 2017. 28 крас. С. 21.

9586 Саледад Чапетон // Новы час. 2015. 3 крас. С. 13.

9991 Фідэль Кастра // Новы час. 2007. 10-17 крас. С. 13. ("Цікава, што думкі Кастра падтрымалі індзейцы. Збор індзейцаў Лацінскай Амерыкі, які зараз праходзяць у Гватэмале, прыняў рэзалюцыю, што кукуруза - частка індзейскай культуры, а не сродак для бізнесу амерыканскіх кампаній".)

12348 Чылі: Урад пачынае перамовы з індзейцамі // Новы час. 2010. 24 верас. С. 28.

11878 Эліза Лонсан [Ланкон] // Новы час. 2021. 30 ліп. С. 21. (Novy chas (Minsk). 30.07.2021. "Прафесарка, старшыня Канстытуцыйнай Асамблеі Чылі 26 ліпеня адкрыла першы сход Асамблеі, прачытаўшы сваю прамову на мове індзейскага племя мапучы". Яна сама з мапучэ - лінгвіст і палітык. Мы паведамілі ёй пра гэтую публікацыю, яна (Elisa Loncon, in Novy chas erroneously Лонсан, i. e. "Lonson") у той жа дзень падзякавала (11.08.2021).)

6109 Поднявшие в 1994 году восстание индейцы штата Чиапас вновь намерены откопать топор войны и отправиться за скальпами лживых бледнолицых собак // Згода. 2001. 28 июля.

6305 Убит известный адвокат Очоа Пласидо, которого местная журналистская братия посмертно окрестила "Старовойтова в штанах" // Згода. 2001. 26 окт. - 2 нояб. С. 5. (Мексіка; нават у чорным гумары павінны быць пэўныя абмежаванні.)

6786 На какие только фокусы ни пускались сильные мира сего, чтобы укрыться от встречи со свирепыми антиглобалистами // Згода. 2002. 14-21. С. 5.

ПАПРАЎКА: "Выміраюць плямёны"; "Непрыгожая". Пералічваючы публікацыі гэтага верша Н. Гілевіча ў артыкуле "Шапран Сяргей" у папярэднім выпуску БСІ, мы не ўключылі дзве вядомыя нам рускамоўныя публікацыі. Гэта адбылося не наўмысна, а па няўважлівасці. Несправядлівасць выпраўляем.

158 Гилевич Н. Племена вымирают / пер. Б. Спринчана // Неман. 1985 № 10. С. 4-5.

2915 Гилевич Н. Племена вымирают / пер. Б. Спринчана // Гилевич Н. Избранное: стихотворения, поэмы: пер. с бел. / вступ. ст. Д. Павлычко. М., 1987. С. 286-287.

Такім жа чынам мы прапусцілі, забыўшыся, пераклад на польскую мову апавядання І. Шамякіна "Непрыгожая" (у ранніх публікацыях быў пытальнік: "Непрыгожая?").

7828 Szamiakin I. Nieladna / tlum. J. Huszczy // Moje niedzwiedzie i inne opowiadania bialoruskie. Lodz, 1974. S. 180-198.

7827 Szamiakin I. Nieladna / tlum. A. Sobecka // Literatura. 1977. № 42.

Алесь Сімакоў, даследчык беларуска-індзейскіх сувязей.

Ales Simakou (e-mail: baicri@tut.by), researcher of Belarusian-Indian (American Indian, Native American, Amerindian, First Nations) connections.

Индейцы, Indianie, Indians, indigenas, indios de America y Belarus; Алесь Симаков. Белорусы встречаются с индейцами [Вып. 77].

Акцыя-віншаванне "Навагодні дэсант"

19 снежня бібліобус Ліскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы здзейсніў запланаваны маршрут у Лайкаўшчыну. Запланаваны, але крыху нязвычны - маршрут суправаджаўся акцыяй-віншаваннем "Навагодні дэсант". Бібліятэкар павіншавала чытачоў з надыходзячымі святамі. Маршрут быў не зусім звычайны, бо разам з бібліятэкарам віншаваў вясковых чытачоў казачны персанаж - Снегавік.

Яшчэ біліятэкар са Снегавіком зайшлі ў магазін і паштовае аддзяленне, каб парадаваць людзей. Усе былі вельмі задаволеныя: чыталі вершы і спявалі песні, асабліва дзеці.

ТК "Культура Лідчыны".

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX