Наша слова.pdf № 53 (209), 31 снежня 2025.
З Новым 2026 годам!
Адабралі меч і тарчу
І спынілі грозны лёт,
Ды нам сілачкі дастарчыць
Перабрацца ў Новы год.
Год той будзе годам працы,
Год таго, хто, быццам конь,
Не здарожыцца, не здасца,
Зможа холад і агонь.
Будзе зноў звінець па бруку
Сталь не згубленых падкоў,
Будзе ў тым размерным стуку
Заклік грозны да сыноў.
Хай пачуюць вухам чуткім
І даруюць нам грахі,
Ды дастануць рухам хуткім
Меч і тарчу з-пад страхі.
А Лідчына ўжо святкуе
Па ўсёй Лідчыне ў філіялах РЦКіНТ рэалізуецца шырокая Навагодняя праграма.
ТК "Культура Лідчыны".
Роднае - гэта стыльна! "Лідапарк" стаў подыумам для беларускай моды
Што, калі сказаць модзе "Так", а брэнду - "беларускае"? Пляцоўка гандлёвага цэнтра "Лидапарк" стала подыумам для беларускай моды.
На Лідчыне прайшоў адмысловы паказ, які стаў цэнтральнай падзеяй папулярнай ініцыятывы "Кожная пятніца - роднае, сваё". У рамках гэтага праекта прайшоў адмысловы паказ моды, які даказаў: выбіраць беларускае - значыць выбіраць гісторыю, якасць і бездакорны густ.
Калекцыі ўразілі разнастайнасцю: тут былі і практычныя, прадуманыя рэчы для горада, і вытанчаныя ўборы, у якіх не сорамна з'явіцца на самым важным мерапрыемстве.
Галоўны пасыл арганізатараў быў адзіны: "Быць стыльным, выбіраючы роднае, - гэта лёгка, сучасна і вельмі выдатна!"
ТК "Культура Лідчыны".
Ліда сустракае Новы год: яркія арт-аб'екты напаўняюць горад чарамі
Яркія навагоднія арт-аб'екты ўпрыгожылі цэнтр горада Ліды. На пляцы каля дзіцячай школы мастацтваў Лідскім ГУП ЖКГ усталяваны каркасна-святлодыёдныя канструкцыі. Ілюмінацый пяць: тэатральная маска, дрэва, гадзіннік, святочны тунэль і знак надыходзячага новага года па ўсходнім календары - Агністы Конь. Дарэчы, памеры самай вялікай усталёўкі - тунэля - 4,5 на 6 метраў!
Святлодыёдныя постаці добра ўпісаліся ў архітэктурны ландшафт і выдатна спраўляюцца са сваёй асноўнай задачай - ствараюць жыхарам і гасцям горада святочны пераднавагодні настрой.
У Лідзе стала на пяць арт-аб'ектаў больш. А іх, як вядома, шмат не бывае!
Тэкст: Лілеі Лапшыной.
Не сціраюцца словы аб крыгі
Вітаю вас, шаноўныя сябры! Напрыканцы 2025 года рэдкалегія нашага клуба падрыхтавала да выпуску новы, шаснаццаты нумар альманаха "Літаратурны экватар". Працы было многа, твораў не меней, і ўсе яны розныя. Гэты нумар мае шанец стаць адным з самых насычаных - як творча, так і інфармацыйна. Пастараліся ўсе: і тыя, хто праводзіў прэзентацыі, імпрэзы, творчыя сустрэчы; і тыя, хто знаходзіў час, каб прыехаць, пачытаць, зачараваць сваім словам чытацкую аўдыторыю; і тыя, хто змог адсвяткаваць разам з народам любімыя святы, адзначыць іх у сваіх творах, здабыць творчы імпэт і добры настрой. Усім вялікая падзяка, пашана, павага. Вы - малайцы!
Скажам вялікі дзякуй за нястомную працу на карысць сяброў Пісьменніцкага клуба "Літаратурны экватар" нашай шаноўнай рэдкалегіі. У яе ўваходзяць: Інга Вінарская, Вячаслаў Корбут, Юрась Нераток, Глеб Ганчароў, Людміла Шчэрба, Тамара Залеская, Валянціна Акулёнак, Вячаслаў Данілаў. Гэтымі людзьмі была праведзена вялікая праца над творамі альманаха, вычытка матэрыялаў, зроблена агромністая рэдактарская і карэктарская работа. Асабліва хочацца падзякаваць нашаму шэф-рэдактару Інзе Вінарскай. Яна ў незвычайна складаных умовах падрыхтоўкі матэрыялаў, а таксама шматлікіх перавёрстак альманаха, не згубіла тэмп працы, а наадварот прадэманстравала высокі прафесіяналізм.
Інга правяла на працягу года вялікую працу па папулярызацыі работы клуба "Літаратурны экватар" у міжнародных сацыяльных сетках, падрыхтавала разам з сябрамі суполкі цікавыя і змястоўныя артыкулы для публікацыі ў газеце "Наша слова". Таксама скажам дзякуй кіраўніцтву гэтага выдання за падтрымку і размяшчэнне артыкулаў, прысвечаных імпрэзам "Літэкватара". Такім чынам развіваецца інфармацыйны напрамак працы нашага клуба. Добра, што асноўныя моманты дзейнасці нашай суполкі - з фотаздымкамі мерапрыемстваў і артыкуламі на старонках прэсы - прадстаўлены і на старонках новага нумара альманаха.
Асабліва хачу падзякаваць тым аўтарам, хто прыняў удзел у мерапрыемствах па святкаванні 80-ай гадавіны Перамогі нашага народа над фашысцкімі захопнікамі - падзеі, якая стала знакавай для нашай краіны. Гэта - павага ветэранам і ўсім абаронцам Айчыны, хто перамог у той страшэннай і пакутлівай барацьбе супраць фашызму. Мы правялі шматлікія цівавыя сустрэчы ў воінскіх частках. Такім чынам мы працягваем ужо склаўшыеся ў Пісьменніцкім клубе "Літаратурны экватар" традыцыі супрацоўніцтва з Узброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь. Пад час многіх гэтых выступленняў мы атрымлівалі падарункі, Ганаровыя граматы і Падзякі, што азначае высокую ацэнку з боку ваеннага кіраўніцтва краіны нашага ўдзелу ў патрыятычным выхаванні моладзі. У гэтых выступленнях актыўна прымалі ўдзел на-ступныя нашы творцы: Вольга Любашына, Інга Вінарская, Ірына Баравік, Ігар Шыршоў, Таццяна Пратасевіч, Глеб Ганчароў, Святлана Войтава, Аляксандра Грос.
Таксама адзначу, што сёння адным з напрамкаў дзейнасці нашага клуба з'яўляецца праца з юнымі аматарамі літаратуры. На нашых мерапрыемствах моладзь чытае творы беларускіх аўтараў, грае сцэнкі, выконвае свае ўласныя вершы. Гэтым самым мы стараемся падтрымліваць увагу маладога пакалення да чытання, да творасці як працэсу, а ў выніку - да самого разумення літаратурнага слова. Бо ў век павальнага захаплення інтэрнэтам, калі рознымі забаўлялькамі маладыя людзі адцягваюцца ад сур'ёзнага асэнсавання жыцця, вельмі важна працягваць знаёміць нашых маладых сяброў з новымі творамі, многія з якіх выклікаюць у іх непадробную цікаўнасць.
Сёння, што не сакрэт, творчае слова, каб заставацца на плаву, павінна быць мацней за любую крыгу, за любы камень. Мы пра гэта гаворым і гэта тлумачым, бо сучасная літаратурная прастора насычана шматлікімі творамі, многія з якіх так і застануцца дробнымі гукамі на фоне гучных выбухаў нешматлікіх яркіх літаратурных знаходак. Канешне, працаваць над якасцю вершаў і прозы няпроста, але ў нашай суполцы мы гэтаму надзяляем увагу, каб нашыя сябры мелі добры досвед і поспех на гэтай ніве.
У 2025-м літататурным годзе ўсе добра папрацавалі, і многія адзначыліся новымі творчымі дасягненнямі ў плане друку сваіх твораў: гэта Глеб Ганчароў, Інга Вінарская, Вольга Любашына, Юрась Нераток, Людміла Шчэрба, Мікалай Іваноўскі і іншыя нашы сябры. Спадзяюся, што ў наступным годзе мы пачуем пра новыя кнігі, выданні, публікацыі сяброў нашай пісьменніцкай суполкі, якія будуць не менш цікавыя і змястоўныя.
Шаноўныя сябры, у новым нумары альманаха "Літаратурны экватар" размешчаны творы дваццаці чатырох нашых аўтараў, кожны з якіх заслугоўвае ўвагі і павагі, самых добрых і прыемных слоў. Заўсёды цікава чытаць новыя творы, адчуваць, як наліваецца спеласцю і сакавітасцю яблык нашага альманаха. Прыемна бачыць новыя радкі і старонкі нашага выдання, дзякуючы якім адчуваецца подых сучаснай беларускай літаратуры.
Таксама хачу нагадаць, што ў сваёй працы мы не забывем пра творчасць тых "экватарцаў", якія сышлі ў іншы свет. Іх творы, песні, вершы гучаць на нашых канцэртах і вечарынах, пра гэтых людзей мы ніколі не забываем. Іх вершы, апавяданні, пераклады штогод размяшчаюцца на старонках нашага альманаха, згодна з традыцыяй, якая ўжо склалася. У свой час гэтыя людзі не шкадавалі часу, здароўя, натхнення, сіл на карысць і "Літаратурнага экватара", і беларускай літаратуры. Мы павінны быць ўдзячнымі ім за гэта. Узгадаем іх імёны: гэта нашыя дарагія сябры Валеры Скакун, Людміла Сівалобава, Серж Мінскевіч, Уладзімір Марозаў. Светлая вам памяць...
Шаноўныя аўтары і чытачы! Хочацца павіншаваць усіх з выхадам новага нумара альманаха "Літаратурны экватар". Таксама спяшаюся падзякаваць усім аўтарам за мноства шчаслівых эмоцый на працягу года пад час сумесных выступленняў і сустрэч. Гэта было цудоўна! Спадзяюся, што чытачы новага альманаха адчуюць задавальненне ад чытання твораў у гэтым выданні.
Кіраўнік Пісьменніцкага клуба "Літаратурны экватар" - пісьменнік і журналіст Вячаслаў Корбут.
Гэта былі зусім не ружы…
Так, хутчэй - іхнія шыпы. І тут я маю на ўвазе 2025-ы літаратурны год у Пісьменніцкім клубе "Літаратурны экватар" (да канца 2024 года - Літаратурны клуб "Экватар"). Ну, як кажуць, новая назва - новыя рэаліі. Ды хто б ведаў, што такія… Год пачаўся з некалькіх спроб рэйдарскіх захопаў клуба - з боку былых ягоных "сяброў". Неяк адбіліся. Не без дапамогі з боку, канешне… А потым мы пайшлі працаваць, як не ў сябе. Напэўна, каб даказаць і сабе, і людзям, што мы яшчэ жывыя. У выніку за год было праведзена дваццаць чатыры мерапрыемствы: імпрэзы, канцэрты, творчыя сустрэчы… І гэта - пры звычайнай норме ў 12-15 мерапрыемстваў у год.
Так што далёка не кветкамі быў высланы шлях "Літэкватара" ў 2025 годзе… Хаця, што парадаксальна, файныя ружовыя ружы ў спалучэнні з іншымі кветкамі ўпрыгожылі вокладку альманаха "Літаратурны экватар" № 14 (16) за 2025 год. Жывапіс Піно Даэні (Pino Daeni) - як звонку, так і ўнутры вокладкі гэтага нумара. Мройныя ружовыя ружы… Арка… Дарога да свайго дому, залітага сонцам, каля якога можна пабачыць фрагмент антычнага портыка. Ідэалізацыя творчага шляху - не інакш!.. Насамрэч, у жыцці ўсё, канешне, бывае па-іншаму - у большасці выпадкаў. Але ж менавіта за вокладку з ружовымі ружамі прагаласавала большасць чальцоў рэдкалегіі альманаха - 2025. Так, упершыню недзе дзесяць ці адзінаццаць варыянтаў вокладкі былі пастаўлены на галасаванне сярод сяброў рэдкалегіі. І вось такі вынік. Ну што ж, напэўна, трэба верыць у лепшае - як у жыцці, так і ў творчасці.
Калі казаць пра рэдкалегію альманаха "Літаратурны экватар" № 14 (16), то яе склад мяняўся тройчы. Нехта сыходзіў, нехта далучаўся. Далучаліся - болей. Выніковы склад такі: Інга Вінарская (шэф-рэдактар), Вячаслаў Корбут, Юрась Нераток, Глеб Ганчароў, Людміла Шчэрба, Тамара Залеская, Валянціна Акулёнак, Вячаслаў Данілаў. На шэф-рэдактары выдання, як звычайна, ляжала большасць абавязкаў: запрашэнне ў склад рэдкалегіі вядомых пісьменнікаў, рэдактараў, журналістаў; запрашэнне аўтараў у альманах; збор сродкаў на друкарскую частку выдання; сістэматызацыя і першапачатковая рэдактура твораў; камп'ютарная вёрстка і дызайн вокладкі і ўнутранага блока альманаха; унясенне шматлікіх правак, якія паступалі ад рэдкалегіі; фінальная вычытка тома перад друкам. Але сярод чальцоў рэдкалегіі - 2025 быў яшчэ адзін чалавек, які працаваў не менш за шэф-рэдактара, - гэта шаноўны Юрась Нераток. Так, ён сапраўды прымаў самы актыўны ўдзел у стварэнні альманаха "Літаратурны экватар" № 14 (16) - ад першай да апошняй ягонай старонкі. І за гэта спадару Юрасю - вялікі дзякуй!
Цяпер пяройдзем непасрэдна да блока альманаха. Дызайн - мінімалістычны. Тут ужо ніякіх ружаў. Былі думкі, канешне, упрыгожыць імі том выдання ўнутры, аднак яны хутка зніклі. Не трэба канчаткова злаваць мужчын-рэдактараў, якія за ружы на вокладцы не галасавалі. Магчыма, іх бы зусім не ўзрадавала з'яўленне гэтых кветак яшчэ і ў блоку альманаха.
Усяго частак у блоку выдання - адзінаццаць: шэсць - літаратурных, пяць - інфармацыйных. У кожнай літаратурнай частцы змешчаны творы чатырох аўтараў, а ўсяго аўтараў у альманаху - дваццаць чатыры (адна з любімых лічбаў шэф-рэдактара выдання). З дваццаці чатырох аўтараў альманаха - трынаццаць мужчын і адзінаццаць жанчын. Такім чынам, гендэрны перакос у мужчынскі бок па-ранейшаму захоўваецца, але ж ён стаў трохі меншым, чым у мінулых нумарах.
Што тычыцца складу аўтараў альманаха - 2025, то тут было, бадай, яшчэ складаней, чым з ягонай рэдкалегіяй. Восень 2025 года выдалася на рэдкасць скандальнай. Некалькі аўтараў былі выдалены з альманаха № 14 (16) і ўвогуле з нашай пісьменніцкай суполкі - па розных, аднак дастаткова важкіх прычынах. Наш клуб ужо мае за плячыма шаснаццацігадовую гісторыю. Складаней, чым восенню 2025 года, было, напэўна, толькі аднойчы: падчас наўмыснага, знешняга расколу нашай пісьменніцкай суполкі ў 2018 годзе.
У выніку макет альманаха "Літаратурны экватар" № 14 (16) за 2025 год быў некалькі разоў перавярстаны, а ў ягонай фінальнай версіі надрукаваны творы наступных аўтараў: Валянціны Акулёнак, Ірыны Баравік, Міхаіла Баранчыка, Інгі Вінарскай, Глеба Ганчарова, Вячаслава Данілава, Тамары Залескай, Мікалая Іваноўскага, Тарэзы Кавальчук, Валянціны Каваленкі, Вячаслава Корбута, Вольгі Любашынай, Кацярыны Матусевіч, Юрыя Мельнікава, Сержа Мінскевіча, Уладзіміра Марозава, Дзмітрыя Марозава, Юрася Нератка, Таццяны Пратасевіч, Людмілы Сівалобавай, Валерыя Скакуна, Валянціна Шведава, Ігара Шыршова, Людмілы Шчэрбы.
Далей хачу сказаць некалькі словаў пра жанры твораў, увайшоўшых у літаратурныя часткі альманаха № 14 (16): тут прадстаўлены проза, паэзія, драматургія, публіцыстыка, а таксама паэтычныя і празаічныя пераклады. Па мовах, як і раней, абмежаванняў няма: надрукаваны творы і на беларускай, і на рускай мове.
Калі крануцца тэмы інфармацыйных частак нашага выдання, то ў першых чатырох з іх распавядаецца пра мерапрыемствы Пісьменніцкага клуба "Літаратурны экватар" у 2025 годзе - пераважна пасродкам фотарэпартажаў: пра імпрэзы ў менскай бібліятэцы № 1 імя Л.М. Талстога, пра выязныя канцэрты і творчыя сустрэчы. Асобна трэба адзначыць удзел сяброў "Літэкватара" у вайсковых канцэртах, прысвечаных 80-годдзю Вялікай Перамогі, якіх было нямала. Таксама нельга не распавесці пра п'есу Вячаслава Корбута "Нас чакае агонь", прысвечаную гераічнай абароне Брэсцкай цвердзі напачатку Вялікай Айчыннай вайны (гэты твор быў надрукаваны ў альманаху "Літаратурны экватар" № 12 (14) за 2023 год). У 2025 годзе сіламі навучэнцаў Мінскага каледжа кулінарыі пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Вольгі Хадаркевіч гэтая п'еса была пастаўлена - пры непасрэдным удзеле яе аўтара, канешне. 7 траўня 2025 года адбылася прэм'ера п'есы на сцэне актавай залы каледжа, а 11 чэрвеня яна была прадстаўлена на сцэне актавай залы клуба Цэнтральнага каманднага пункта Ваенна-паветраных сіл і супрацьпаветранай абароны - па запрашэнні загадчыцы бібліятэкі ЦКП ВПС і СПА Наталлі Шаўчэнкі. Фотарэпартажы з двух гэтых прэм'ер таксама знайшлі сваё месца на старонках новага нумара альманаха.
Пятая інфармацыйная частка цалкам складаецца з газетных артыкулаў, прысвечаных найбольш знакавым у 2025-м годзе мерапрыемствам Пісьменніцкага клуба "Літаратурны экватар". Усе артыкулы былі надрукаваныя ў газеце "Наша слова", за што ўся наша суполка вельмі ўдзячная гэтаму штотыднёвіку і яго галоўнаму рэдактару Станіславу Вацлававічу Судніку.
Вось такі мой аповед пра творчы 2025-ы год у нашым Пісьменніцкім клубе і пра новы нумар альманаха "Літаратурны экватар". Ну, што атрымалася, тое і застанецца.
Напрыканцы хачу пажадаць усім вам, дарагія сябры і прыхільнікі нашай "экватарыяльнай" пісьменніцкай суполкі, моцнага здароўя, натхнення, спраўджання самых светлых мар і выканання добрых праектаў. Няхай у вашых дамах заўсёды будзе згода, радасць і дабрабыт!
Шэф-рэдактар альманаха "Літаратурны экватар" - пісьменніца і журналістка Інга Вінарская.
ЛІТАРАТУРНА-МУЗЫЧНАЯ ІМПРЭЗА "У ХОЛАД ЗІМОВЫ МЫ МАРЫМ ПРА ЛЕТА"
Мерапрыемства пад такой назвай правёў Пісьменніцкі клуб "Літаратурны экватар" 23 снежня 2025 года ў Менску, у бібліятэцы № 1 імя Л.М. Талстога. І тут узнікае заканамернае пытанне: "А чаму такая дзіўная назва?" Але нічога дзіўнага тут няма. Імпрэза была прысвечаная выхаду ў свет новага нумара альманаха "Літаратурны экватар" (№ 14 (16) за 2025 год): на вокладцы ж гэтага выдання, якое пабачыла свет у зімовым снежні, - знойнае лета, буйства кветак з дамінаваннем ружовых ружаў. То трэба ж было неяк звязаць назву мерапрыемства са знешнім выглядам новага альманаха. Што называецца, мы пастараліся зрабіць гэты зімова-летні мікс у гонар выхаду "Літаратурнага экватара" № 14 (16). І - з большага, здаецца, - гэта ў нас атрымалася. Сувядоўцамі ж святочнага мерапрыемства сталі пісьменнікі і журналісты Вячаслаў Корбут і Інга Вінарская.
Распачалася імпрэза з музыкі Антоніа Вівальдзі: прагучалі ягоныя п'есы "Зіма" і "Лета" са знакамітага музычнага цыклу "Поры года". А ідэя абраць менавіта гэтую музыку для мерапрыемства належыла шэф-рэдактару альманаха "Літаратурны экватар" Інзе Вінарскай, паколькі Вівальдзі з'яўляецца адным з самых любімых яе кампазітараў. Інга і выступала першай. Яна падзякавала рэдкалегіі выдання за плённую працу на карысць альманаха, асабліва адзначыўшы ўклад Юрася Нератка, Глеба Ганчарова і Валянціны Акулёнак. Спадарыня Вінарская распавяла, што альманах "Літаратурны экватар" № 14 (16) стаў для яе самым складаным у плане выканання, паколькі нярвовае напружанне падчас стварэння арыгінал-макету выдання папросту зашкальвала. Ажно да канца лістапада мяняўся склад аўтараў альманаха, і нават - склад рэдкалегіі. Зашмат было няштатных сітуацый. Але ж новы нумар "Літаратурнага экватара" ўсё ж такі пабачыў свет у 2025-м годзе. Напрыканцы свайго выступлення Інга Вінарская прачытала свой верш з цыклу "Нефрытавыя воіны любві" - якраз у тэму імпрэзы: у вершы гэтым ёсць і зіма, і лета, і музыка Вівальдзі, і не надта шчаслівае каханне:
Кубак кавы, Вівальдзі - праз гук:
Перажыць як зіму мне па-трошкі?..
Сон крадзецца да стомленых рук…
Стогн пачуццяў закінуты ў кошык.
Адчуванні - вось новы мой боль:
Між радкоў, паміж словаў і высяў…
Паціхеньку мне збегчы дазволь -
Градус жарсці ты надта павысіў.
Ды сумую па шэрых вачах,
Па вачах, закаханых бясконца…
Пару фраз ты сказаў мне, на жах, -
Усяго… Промні знікнулі сонца…
Не з'яднацца дарогам, хоць плач, -
Ты, я думаю, ведаеш гэта.
І тваёй я не буду - прабач:
Адшумела даўно маё лета…
Кіраўнік "Літэкватара" Вячаслаў Корбут прыехаў на снежаньскую імпрэзу не адзін, а са сваімі вучнямі - навучэнцамі старэйшых класаў. Некаторыя з дзяцей нават прынялі ўдзел у канцэртнай праграме мерапрыемства. Так напрыклад, Яўген Вайтовіч, Міхась Котаў і Ілля Слабодчанка сыгралі ўрывак з п'есы-казкі Вячаслава Корбута "Дзед Мароз у Любацічах". Маша Котава і Мілана Шохан чыталі ўдваіх верш спадара Корбута "Святочны карагод", а Віка Касьяненка і Арына Рэўт - паэтычны твор "Навагоднія сцежкі".
Сам жа Вячаслаў Корбут, павіншаваўшы прысутных з выхадам новага нумара альманаха "Літаратурны экватар", прачытаў адзін са сваіх вершаў, што быў надрукаваны ў мінулым нумары выдання:
Зноў абмяжоўваю грані свядомасці
І аздабляю духоўны Сусвет.
Хто мы? Не кібаргі той невядомасці,
Што зачынілі ўжо безліч планет?
Хто мы? Маўчанне - наш попел, па сутнасці.
Розум ваенны не хлусіць байцам.
Змешаны попел з цялеснай магутнасцю -
Той, што па духу бліжэй праайцам.
Звержаны ідалы, кроў непралітая
Мусіць застыць на лафетах ракет.
Мы не забітыя, мы апавітыя
Верай і праўдай - там моцы хрыбет.
Я зачыняюся ў межах прасторавых,
Дзе не спасцігне сусветны дакор,
Дзе будуць дзверы адчынены зорныя,
І ліхалеццяў пагасне касцёр!
Як не аднойчы адзначала пісьменніца і журналістка Інга Вінарская, тэма смерці ў літаратуры ёй непрыемная, калі не сказаць болей - тэма гэтая Інгу палохае. А вось пісьменніка і перакладчыка Глеба Ганчарова - зусім не. І апошнім часам Глеб шчыльна працуе над стварэннем "Анталогіі перакладаў апошніх і перадсмяротных вершаў сусветных паэтаў". Але і ва ўласнай творчасці Глеба Ганчарова гэтая тэма прысутнічае дастаткова часта. Напрыклад, сваё выступленне на імпрэзе 23 снежня спадар Ганчароў распачаў са свайго верша "Смерць Адама Міцкевіча". Але пэўны сэнс у гэтым усё ж такі быў, паколькі 26 лістапада 2025 года споўнілася 170 год са дня сыходу ў іншы свет гэтага сусветна знакамітага паэта.
У мовы ёсць прывабнасць у журбе.
Яе таемствы мне душу лагодзяць.
Мо не казаць нiчога болей? Годзе...
Яна сама ўсё скажа пра сябе.
Ад'ехаў да замежжа пан Адам,
Бо жыць не змог з варожай iншай верай.
На балях вальсавалi кавалеры
Ў абдымках ягамосных статных дам.
Халера!
З нябёс Гасподзь прамовiў: "Аз воздам!
У Навагрудку, Вiльнi i Лаздзевах
Я не сшукаў табе нiводнай Евы...
Нашто я нараджаў цябе, Адам?!"
Каб ведаў я, што станецца з табой
Сярод Расii, Аўстрыi i прусаў,
Клянуся, я б пабег да беларусаў,
I сам з табой пайшоў па волю ў бой.
Ты не сумуй! Прывабнасць у журбе
Нашмат значней, чым маладосць i вера.
Канстанцiнопаль... Мора... Ўсё хiмера!
Акром жыцця, якое не ў табе.
Халера...
Таксама у выкананні Глеба Ганчарова прагучалі вершы: "Наследаванне Кіплінгу", "Аганьком лампады патухае дзень…", "Паляцеў двудушны Янус…"; пераклады: з Яна Бжэхвы - "Тактоўнае паміранне", з Багуслава Адамовіча - "За кім?" і "Белы верш".
Разагнаць сум, які напусціў Глеб Гачароў, была прызваная пісьменніца і журналістка Вольга Любашына, якая падрыхтавала міні-праграму на тэму зімы і зімовых святаў. Як звычайна, яна прыйшла на мерапрыемства з запісамі песень на свае словы. А песні ў Вольгі - рытмічныя і вясёлыя. Прысутныя пачулі наступныя з іх: "Где же ты зима?", "Ты мая любімая", "Каляда". Таксама ў выкананні Вольгі Любашынай прагучалі аўтарскія вершы: "Белыя туманы", "Тумана белая вуаль", "Зимушка-зима", "Метелица". Закончыла сваё выступленне спадарыня Вольга вершам "Вяшчунка", які даў назву адной з яе паэтычных кніг:
Зімняя ночка - вяшчунка дзівосная,
З зорак карункі пляце пакрысе,
Непрадказальная, марамі ўзнёслая,
Дзіўнае шчасце нясе.
Небу накінула хустачку сінюю.
Ясная поўня, бы твар той, глядзіць.
Дрэўцы ўпрыгожыла ігламі інею.
Срэбрам наўкол зіхаціць.
Зімняя ночка - вяшчунка цудоўная,
Сны рассыпае над вольнай зямлёй:
Сны забаўляльныя, часам чароўныя, -
Дорыць душэўны спакой.
Пісьменнік, оперны спявак Дзмітрый Марозаў не так часта бывае апошнім часам на мерапрыемствах "Літэкватара": усё ж такі чалавеку ўжо восемдзесят сем год, і здароўе перыядычна дае збоі. Але Дзмітрый Максімавіч усё ж такі не мог прапусціць фінальную імпрэзу суполкі ў 2025 годзе, прысаечаную выхаду ў свет новага нумара альманаха "Літаратурны экватар". На мерапрыемстве 23 снежня Дзмітрый Марозаў прачытаў некалькі вершаў свайго любімага паэта Уладзіміра Маякоўскага і невялічкую падборку сваіх вершаў, якія ён ласкава называе "Столбікамі". А самае цікавае, што спадар Марозаў дагэтуль выдатна спявае. І свой глыбокі бас роўнага гучання ён захаваў. У выкананні Дзмітрыя Максімавіча прысутныя пачулі некалькі ўрыўкаў з оперных арый, а таксама "Навагоднія куплеты": усё ж такі гэтае свята - не за гарамі!
З разваг пра ўспрыняцце Новага года з узростам пачала сваё выступленне пісьменніца, паэтка-песенніца Тамара Залеская. Яна ўзгадала, што і ўдзяцінстве, і яшчэ ў юнацтве так чакаеш гэтае свята і нават верыш у нейкія навагоднія цуды. А вось потым, з узростам, стаўленне да Новага года мяняецца. На схіле ж жыцця ўжо больш нічога не чакаеш, а проста назіраеш за прыгожым убранствам перадсвяточнага горада, і робіцца трохі прыемна ад таго, як усё блішчыць. Тамара Залеская прачытала прысутным свае паэтычныя творы: "Новогодняя звезда", "Минус один год", "Снег идёт, чего же боле?", "Чистота", "Такая ночь", "С мечтой о чуде".
Паэтка, настаўніца Ірына Баравік - вельмі актыўная жанчына. Жыве ў Мар'інай Горцы, але лёгка можа прыімчацца ў Мінск - на канцэрты ці на мерапрыемствы Пісьменніцкага клуба "Літаратурны экватар". Так было і 23 снежня. Сярод прачытаных спадарыняй Ірынай вершаў былі наступныя: "Правядзі мяне сцяжынкай у двары…", "Жизнь, как река...", "Мая Радзіма". Завяршыла ж сваё выступленне Ірына Баравік вершам "Край, сэрцу дарагі":
Нязведанага многа на зямлі,
У нетрах шмат чаго яшчэ схавана.
І мы жывём, ідуць-збягаюць дні,
Мінулага парэшткі ўсё ж звязаны.
Культура беларусаў - гэта рай,
У ім змясцілі самае святое.
Які ж багаты беларускі край!
Тут блізкае ўсё, сэрцу дарагое.
І калыханка маці ў позні час,
На ноч, калі ўкладала немаўлятак.
І танцы на вячорках кожны раз,
Калі мы шчодра адзначалі святы.
Цяпер задача наша - не згубіць,
Што продкі назбіралі. Бачаць з высяў…
Не маем права спадчыну забыць!
Бацькі такі наказ далі калісьці!..
Юрась Нераток - гэта не толькі выдатны паэт, празаік, бард. Ён яшчэ - і вельмі добры рэдактар. Шэф-рэдактар альманаха "Літаратурны экватар" Інга Вінарская, якая супрацоўнічае з гэтым чалавекам ужо тры гады, вельмі ўдзячная Юрасю Нератку за працу ў рэдкалегіі выдання. Спадар Юрась - адзін з нямногіх рэдактараў "Літаратурнага экватара", які рэдагуе і вычытвае альманах, што называецца, "ад коркі да коркі", - гэтак сама, як і шэф-рэдактар.
На імпрэзе "Літэкватара" 23 снежня Юрась Нераток павіншаваў удзельнікаў клуба з чарговай перамогай, а пасля распавёў прысутным "экватарцам" пра аб'ёмныя прынцыпы рэдактуры, якія прымяняліся пры "перадальманахаўскай" падрыхтоўцы творчых здабыткаў удзельнікаў клуба.
Пачатак - з тэхнічнай карэктуры і ўніфікавання матэрыялаў. Другая (асноўная) чытка - "выраўніванне" тэкстаў (паэтычных, празаічных, публіцыстычных) - як правіла, з улікам узроўню і прызначэння аўтарскай падборкі або твора. Менавіта тут адбываецца дасягненне ўзроўню літаратурных часопісаў, якім фактычна (толькі штогадовым, а не штомесячным) з'яўляецца альманах.
Прычым, павышэнне (пры неабходнасці) аўтарскага ўзроўню выконваецца эвалюцыйна: у межах аўтарскага кругагляду і "+0,5" бала. На "фінішы" рэдактар праглядае ўласныя змяненні на карэктнасць.
Ёсць і пэўныя традыцыйна-прафесійныя абмежаванні, якімі прытупляюцца аўтарскія "рожкі". Апошняе тычыцца і знаных прафесіяналаў. "Калектыўны зборнік - як калектыўнае фота: усе павінны быць бачнымі і з пазначаным статусам, аднак не варта, каб нехта занадта вытыркаўся. Гэта не вайсковая шарэнга і не вяселле".
Далей Юрась Нераток параіў аўтарам звяраць надрукаванае ў альманаху з дасланым і знаходзіць рэзон у адрозненнях, каб удасканальваць творчасць. "Клуб па аб'ектыўных прычынах не мае студыйнасці, аднак пэўную школу пры аб'ектыўным стаўленні да ўласна створанага можа даць і рэдактура".
Напрыканцы мерапрыемства слова перайшло да паэта Валянціна Шведава, які зазначыў, што канешне, у зімовы холад хочацца летняга цяпла, але ўсё ж такі на дварэ снежань. Таму Валянцін сказаў, што будзе чытаць зімовыя вершы. Сказана - зроблена. Прагучалі наступныя творы: "У чаканні зімы", "Снег расстання", "Навошта ты, зіма, прыйшла", "Снегіры", "Зімы хараство". А яшчэ Валянцін Шведаў узгадаў пра тое, што зімой павінен усё ж такі быць снег, і завяршыў сваё выступленне вершам пад назвай "Першы снег", пажадаўшы прысутным, каб першы вялікі снег, які мы ўжо бачылі ў гэтым снежні, не стаў апошнім у гэтую зіму.
Забяліла двор снегам -
Ноччу выпаў усё ж.
Як даўно я не бегаў
Па табе басанож!
Коле холад у ногі,
Перахопіць аж дых!
Захварэць засцярогі
Ад учынкаў сваіх.
Кажуць, першы не можа
Легчы ўраз на зіму.
Чысціню снег старожыць.
Дзеці рады яму.
Гэта потым нязбежна
Санкі, лыжы, каток.
Ва ўспамінаў бязмежжы
Свой займаюць радок.
Забяліла двор снегам,
Быццам бы малаком.
Стань зямлі абярэгам,
А завеям - званком!..
Ну што ж, паболей нам усім снегу зімой 2025-2026 гадоў, паболей станоўчых эмоцый і пазітыўных творчых сустрэч! А альманаху "Літаратурны экватар" № 14 (16) - светлай і прыгожай дарогі ў будучым!
Інга Вінарская, Юрась Нераток.
БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Станіслаў Суднік
Колеры і масці ў Лідзе і ў астатняй Беларусі
(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)
Ніткі для шытва і вышывання
Для шытва ніткі падбіраюць па колеры, максімальна блізкім да тканіны, часта на тон цямней, каб швы "раствараліся"
Асноўныя колеры ўключаюць універсальныя белы, чорны, шэры і бэжавы, а таксама яркія адценні для дэкаратыўных мэт, пры гэтым выбар матэрыялу (поліэстэр, бавоўна, шоўк) залежыць ад тыпу тканіны і вырабу.
Асноўныя прынцыпы выбару колеру
- Супадзенне колеру: Ідэальна, калі нітка цалкам зліваецца з тканінай. Калі складана падабраць дакладны тон, выбірайце ніткі крыху цямней - яны лепш хаваюць шво.
- Кантраст: Выкарыстоўвайце яркія ці кантрасныя ніткі, калі шво павінна быць акцэнтным, напрыклад, у джынсах ці дэкаратыўных строчках.
Універсальныя адценні
- Белы/Крэмавы: Для светлых тканін, бавоўны, лёну.
- Чорны: Для цёмных тканін, сукна, джынсу.
- Шэры: Для шэрых і многіх каляровых тканін.
- Бэжавы/Нюдавы: Для скуры, замшы, светлых палітовых тканін.
- "Маскіровачны ружовы" (Mountbatten Pink): Часам лічыцца ўніверсальным адценнем, якое падыходзіць да большасці колераў.
Як абраць колер па тыпе тканіны
Лёгкія, празрыстыя (шыфон, цюль): Белыя, светлыя, цялесныя, блізкія па тоне да тканіны. Ніткі танчэй.
Сукенкавыя (віскоза, атлас, шоўк): Падбіраюцца ў тон, часта выкарыстоўваюцца поліэстэр, шаўковыя ніткі.
Гарнітурныя: Поліэстэр, армаваныя ніткі, тон № 40-70.
Джынсавыя, шчыльныя (вельвет, цяжкая поўсць): Таўсцейшыя ніткі (№ 30-40), часта кантрасныя (жоўтыя, памяранцавыя), каб імітаваць фабрычныя швы.
Трыкатаж: Тэкстураваныя ніткі (stretch) ці поліэстэр, каб шво цягнулася разам з тканінай.
Важна
Матэрыял ніткі: Поліэстэр добры для большасці тканін. Бавоўна - для бавоўны. Шоўк - для шоўку. Лаўсан ці монанітка - для празрыстых тканін.
Таўшчыня: Чым танчэй тканіна, тым танчэй нітка (№ 70-80), чым шчыльней - тым таўсцей (№ 30-50).
Прадаюцца асобнымі шпулькамі ці наборамі.
Ніткі для вышывання - гэта спецыялізаваныя ніткі, часцей за ўсё Мулінэ (баваўняныя, неліняючыя), але таксама ваўняныя, шаўковыя, металізаваныя (люракс) і сінтэтычныя (поліэстэр, віскоза), якія падбіраюцца па матэрыяле, таўшчыні і бляску ў залежнасці ад тэхнікі (крыжык, гладзь, габелен) і канвы. Мулінэ - самы папулярны выбар, дзякуючы яркасці і ўстойлівасці колеру.
Асноўныя віды нітак:
- Мулінэ (Moulinе): Баваўняныя, складаюцца з 6 тонкіх нітак, якія можна раздзяляць; самыя распаўсюджаныя для вышыўкі крыжыкам і гладдзю.
- Ваўняныя: Добрыя для вышыўкі на шчыльнай канве і для стварэння аб'ёмных, цёплых работ.
- Шаўковыя: Надаюць рабоце luxurious бляск і гладкасць, часта выкарыстоўваюцца для мастацкай вышыўкі.
- Металізаваныя (люракс): З дадаткам металічнага валакна для бляску, ідэальныя для акцэнтаў.
- Сінтэтычныя: З поліэстэру, віскозы ці поліаміду, бываюць яркімі і трывалымі.
Як выбраць:
- Для крыжыку: Арыентуйцеся на шчыльнасць канвы - чым шчыльней канва, тым таўсцей нітка.
- Для гладзі: Выкарыстоўваюць тонкія Мулінэ ці шоўк для плаўных пераходаў.
- Тэхніка і матэрыял: Для традыцыйных работ - Мулінэ; для дэкору - металік ці віскоза.
Усе гэтыя ніткі можна знайсці ў крамах для ручной працы, напрыклад, Wildberries ці Леанарда.
Па колерах ніткі Мулінэ прадаюцца ў самых розных наборах:
Набор металізаваных нітак.
Колеравыя палітры надзвычай разнастайныя.
№ нітак Навы
0001 Крэмавы
0002 Чырвонага дрэва, в.ц.
0003 Сіні, в.ц.
0004 Сталёвы, св.
0005 Парцалянавы, ср.
0006 Жамчужна шэры
0007 Карычневы, в.св.
0008 Авакада, в.св.
0009 Мока, в.св.
0010 Аліўкава-зялёны, ср.
0011 Яркі чырвона-памяранцавы
0012 Калядны чырвоны, яркі
0013 Смарагдавы, в.ц.
0014 Калядны зялёны, яркі
0015 Смарагдавы, ср.
0016 Тапаз, в.св.
0017 Аліўкава-зялёны, св.
0018 Жоўта-карычневы, ультра св.
0019 Мандариновый, св.
0020 Жоўты, бледны
0040 Рудавата-карычневы, в.св.
0041 Цытрынавы, св.
0042 Канаркавы, яркі
0043 Жоўты, ультра бледны
0044 Памяранцава-смалены, ср.
0045 Абрыкосавы, св.
0046 Медны, св.
0047 Чырвонага дрэва, ультра св.
0048 Чырвонага дрэва, св.
0049 Залаціста-карычневы, ср.
0050 Залатавата-карычневы, бледны
0051 Жамчужна шэры, в.св.
0052 Пустэльнага пяску, ср.
0053 Шэрых ракавінак, ср.
0054 Жоўта-карычневы, св.
0055 Кававы, ц.
0056 Цёмна-карычневы бэжавы, св.
0057 Бэжава-карычневы, св.
0058 Бэжава-шэры, ультра ц.
0059 Бэжава-шэры, ц.
0402 Ружовага цикламена, св.
0404 Журавінавы, ср.
0406 Маліна в.ц
|0407 Гранатавы, ц.
0409 Гранатавы, ц.
0410 Гранатавы, в.ц.
0411 Шаравата-зялёны, ц.
0414 Смарагдавы, ультра ц.
0415 Белы
0416 Сіне-фіялетавы, в.св.
0417 Антычна фіялетавы, св.
0419 Антычна фіялетавы, ц.
0420 Чорны
0802 Жоўта-карычневы, ультра св.
0803 Жоўта-карычневы, в.св.
0804 Жоўта-карычневы,
0805 Жоўта-карычневы, ср.
0806 Жоўта-карычневы, ц.
0807 Жоўта-карычневы, в.ц.
0808 Цёмна-карычневы бэжавы, ц.
0809 Карычневы, ср.
0811 Бэжава-карычневы, в.ц.
0812 Кававы, ультра ц.
0815 Авакада, св.
0816 Авакада, ультра св.
0817 Мох, св.
0818 Мох, ср.св.
0820 Мох, ц.
0821 Авакада, ср.
0823 Хваёвы, ц.
0852 Нябесна-блакітны, в.св.
0853 Бірузовы, в.св.
0854 Бірузовы, св.
0855 Пералівісты сіні, св.
0856 Бірузовы, ц.
0857 Бірузовы, в.ц.
0858 Бірузовы, ультра ц.
0859 Бірузовы, ультра ц.
0860 Бірузовы, ультра ц.
0865 Ружовых ракавінак, в.ц.
0867 Гранатавы, ср.
0869 Гранатавы
0870 Гранатавы, в.ц.
0871 Гранатавы, ультра ц.
0875 Ружовых ракавінак, в. св.
0876 Антычны ружавата-ліловы, в.св.
0877 Антычны ружавата-ліловы, св.
0879 Антычны ружавата-ліловы, ц.
3100 Антычны ружавата-ліловы, в.ц.
3101 Антычна фіялетавы, ц.
3102 Чырвонага вінаграду, ц.
3103 Ружовага цыкламену, ц.
3104 Журавінавы, ц.
3105 Журавінавы, в.ц.
3106 Вяршковы, ц.
3107 Лаванда, ц.
3108 Фіялетавы, в.ц.
3109 Сіне-фіялетавы, в.св.
3110 Сіне-фіялетавы, ц.
3111 Валошкавы, кобальтовый, ср.
3112 Лавандава-сіні, ц.
3113 Парцалянавы, ср.
3114 Чыста сіні, в.ц.
3115 Сіні, в.св.
3116 Сіні, св.
3117 Далікатна блакітны
3118 Цёмна-сіні, св.
3119 Цёмна-сіні, ср.
3120 Цёмна-сіні, в.ц.
3121 Электрык сіні, ср.
3122 Хвалююча сіні
3123 Ярка-бірузовы, св.
3124 Нябесна-блакітны, св.
3125 Пыльна-сіні, ср. (гжэль)
3126 Пыльна-сіні, ц.
3127 Пералівісты сіні
3128 Пералівісты сіні, ц.
3129 Пералівісты сіні, в.ц.
3130 Бірузовы, св.
3131 Колер працоўнага стала ц.
3132 Марской вады, св.
3133 Марской вады, в.ц.
3134 Ярка-зялёны, св.
3135 Аквамарын, ср.
3136 Ярка-зялёны, ц.
3137 Аквамарын, в.св.
3138 Аквамарын
3139 Аквамарын, ц.
3140 Нефрыт, св.
3141 Нефрыт, ср.
3142 Нефрыт, в.ц.
3143 Шаравата-зялёны, ц.
3144 Сіне-зялёны, св.
3145 Сіне-зялёны
3146 Шэра-зялёны, ср.
3147 Каламутна-зялёны, св
3148 Каламутна-зялёны, ср
3149 Смарагдавы, ультра ц.
3150 Далікатна зялёны, ср
0060 Баброва-шэры, ц.
0061 Сталёвы, т.
0062 Ласосевы.в.ц.
10063 Калядны чырвоны, св.
10064 Ружы, в.ц.
0065 Пыльнай ружы
0066 Ружы, св.
0067 Шэрых ракавінак, ср.
0068 Чырвонага вінаграду, св.
0069 Ружовага цыкламену
0070 Журавінавы, св.
0071 Журавінавы, ср.
0072 Слівавы, св.
3073 Слівавы
3074 Фіялетавы
3075 Фіялетавы, в.ц.
3076 Лаванда, ср.
3077 Фіялетавы.ср.
3078 Сіне-фіялетавы,ср.
0079 Сіне-фіялетавы, в.ц.
|0080 Валошкавы, кобальтавы, ц.
0081 Лавандава-сіні, ср.
0082 Парцалянавы, ц.
10083 Чыста сіні, ц.
0084 Сіні, ц.
0085 Ярка-бірузовы, ц.
0086 Электрык сіні, ц.
0087 Ярка-бірузовы, ср.
0088 Смарагдавы.
0089 Фісташкава-зялёны,ц.
0090 Авакада
0091 Шэра-зялёны
0092 Гарчычны,св.
0093 Жаўтлява-бэжавы, ср.
0094 Аліўкава-залаты, ср.
3095 Жаўтлява-бэжавы, св.
3096 Старога золата, в.св.
3097 Тапаз, ср.ц.
3098 Жоўта-карычневы, в.св.
3099 Саламяны, св.
І гэта далёка не ўсе наборы нітак Мулінэ.
Прапануецца таксама "поўная табліца колераў
Крэмавы
Бледна-спартова-залаты
Светла-спартова-залаты
Спартова-залаты
Цёмна-спартова-залаты
Абрыкосавы
Персікавы
Цёмна-персікавы
Апельсінавая цэдра
Морквенны
Палены аранжавы
Чырвоны
Ярка-чырвоны
Кіноўнік
Цёмны кіноўнік
Бледна-ружовы
Светла-ружовы
Сярэдне-ружовы
Ружовы
Цёмна-ружовы
Бледна-фіялетавы
Светла-фіялетавы
Фіялетавы
Цёмна-фіялетавы
Сіні фіялетавы
Бледна-блакітна-шэры
Светла-блакітна-шэры
Сіні-шэры
Цёмна-сіні-шэры
Ціхаакіянскі сіні
Бледна-марская пена
Марская пена
Светла-бірузовы
Бледна-залацісты
Светла-залацісты
Залаты
Антычна-залаты
Цёмна-антычна-залаты
Іржавы
Ружовы цялесны
Светла-цялесны
Цялесны
Карычнева-карычневы цялесны
Ласось
Цёмны ласось
Пыльна-ружовы
Цёмна-пыльна-ружовы
Светла-пыльна-ружовы
Цёмна-флуарэсцэнтны чырвоны
Ярка-пурпурны
Флуарэсцэнтны ружовы
Ярка-ружовы
Бледнае неба
Светлае неба
Нябесна-блакітны
Сярэдне-сіні
Акіян
Глыбокі акіян
Светла-бірузовы
Бірузовы
Цёмна-бірузовы
Пастэльна-зялёны
Зімовая грын
Сасна
Бледна-стара-залаты
Светла-стара-залаты
Стара-залаты
Глыбока-старое золата
Цёмна-старое золата
Пшанічны
Светла-аранжавы
Аранжавы
Мандарынавы
Ярка-аранжавы
Глыбокі аранжавы
Бледна-фуксія
Светла-фуксія
Фуксія
Цёмна-фуксія
Флуарэсцэнтная жавальная гумка
Бледна-пурпурны
Светла-пурпурны
Пунксіальны
Цёмна-пурпурны
Слівавы
Каралеўскі сіні
Ультрамарынавы
Бледна-сіні
Васільковы
Сіні
Бледна-блакітны
Светла-блакітны
Блакітны
Цёмна-блакітны
Глыбокі барвінкавы
Бледна-лясны
Светла-лясны
Лясны
Бледна-жоўты
Светла-цытрынавы
Цытрынавы
Жоўты
Глыбока-жоўты
Жоўта-залацісты
Глыбока-чырвоны
Бардовы
Глыбока-бардовы
Цёмна-бардовы
Адамашкавы
Фіялетавы
Бледна-кветкавы ружовы
Светла-кветкавы ружовы
Кветкавы ружовы
Цёмна-кветкавы ружовы
Пудравы
Бэзавы
Сярэдне-фіялетавы
Светла-фіялетавы
Фіялетавы
Цёмна-каралеўскі
Цёмна-сіні
Поўнач
Ледзяны сіні
Попельна-сіні
Сланец-сіні
Бледна-сіне-зялёны
Сіне-зялёны
Цёмна-сіне-зялёны
Шалфейны
Цёмна-шалфейны
Светла-яловы
Гісторыя аднаго фотаздымка з ліпеня 1941 года
Лаўрэш Леанід
Зараз у будынку былых польскіх школ № 1 i № 2 знаходзіцца СШ № 1. Горад Ліда быў захоплены часткамі вермахту 27 чэрвеня 1941 года, і адразу акупанты размясцілі ў будынку школы нямецкі вайсковы шпіталь.
У інтэрнэце мне патрапіў цікавы здымак, зроблены на пачатку ліпеня 1941 г. каля сучаснай 1-й школы.
На здымку, афіцэр на пярэднім плане і ганаровая варта рыхтуюцца да залпу. Афіцэр стаіць спіной і, верагодна, зачытвае развітальную прамову, пасля чаго ганаровая варта (жаўнеры з карабінамі "Mauser 98k") зробіць залп. Гэта была стандартная працэдура пахавання нямецкіх вайскоўцаў у той перыяд вайны.
Надпісы на крыжах даволі дробныя і бачныя пад вуглом, таму некаторыя літары чытаюцца з цяжкасцю. Тым не менш, па характэрных нямецкіх імёнах і званнях часоў Другой сусветнай вайны можна разабраць наступнае:
На далёкім правым крыжы: Schutze Hans Seidenberg (шараговец Ганс Зайдэнберг)
На сярэднім крыжы: Uffz. Rob. Kamervater (унтэр-афіцэр Роб. Камерфатэр - скарачэнне "Uffz." азначае Unteroffizier).
На левым крыжы: Ob. Gefr. Heinr. Kahle (Обер-яфрэйтар Хэнрык Кале - скарачэнне "Ob. Gefr." азначае Obergefreiter).
На цэнтральным крыжы (каля свежавыкапанай магілы) чытаецца наступнае: "Gefr. Hans Tietz (яфрэйтар Ганс Цітц). Пад імем Ганса Цітца бачныя лічбы. Яны размытыя, але можна меркаваць, што гэта дата, бо фармат звычайна ўключаў дзень, месяц і год.
Перад крыжам Цітца бачная свежая магіла - адкрытая яма і дошкі, што пацвярджае, - у момант здымку праходзіла працэдура пахавання. Крыжы на пярэднім плане: на двух крыжах у ніжняй частцы кадра таблічкі пакуль пустыя ці не чытаюцца, што можа казаць аб падрыхтоўцы новых месцаў пахавання.
Што гэта дае для гісторыі Ліды - цяпер мы ведаем, што здымак быў зроблены ў першых днях ліпеня 1941 года. Гэта пацвярджае наяўнасць вайсковага (магчыма часовага) шпіталя ў горадзе. Паколькі Цітц і іншыя жаўнеры загінулі ў адзін перыяд (першы тыдзень вайны), хутчэй за ўсё, яны памерлі ад ран у разгорнутым у школе №1 палявым шпіталі.
А зараз пра лёс парэшткаў. Вядома, што аддзел Народнага саюзу Германіі па нагляду за вайсковымі магіламі разам з жаўнерамі беларускага пошукавага батальёна ў 2006 і 2015 гг. эксгумаваў парэшткі нямецкіх жаўнераў Першай і Другой сусветных войнаў і перазахаваў іх на зборных нямецкіх вайсковых могілках каля горада Бяроза.
Згодна з нямецкімі архіўнымі базамі (у прыватнасці, база Народнага саюза Германіі па дагляду ваенных магілаў - Volksbund), удалося знайсці:
1. Ганс Цітц (Hans Tietz), Gefreiter (яфрэйтар), дата нараджэння: 24.11.1917, дата смерці: 02.07.1941. Месца смерці: Ліда (у архіве пазначана як "Lida / Belorussland"). Гэта ідэальна супадае з фота. Дата смерці (пачатак ліпеня 1941 года) тлумачыць, чаму на фотаздымку салдаты яшчэ ў поўнай параднай форме, а будынак школы выглядае практычна непашкоджаным - гэта самыя першыя дні акупацыі Ліды.
Згодна з архіўнымі запісамі, парэшткі Ганса Цітца не былі перанесены на сучасныя зборныя могілкі і да гэтага часу могуць лічыцца як "няздабытыя" ці "пахаваныя ў месцы першаснага пахавання".
Вось падрабязныя дадзеныя з нямецкіх архіўных спісаў (Volksbund) па астатніх салдатах, чые імёны бачныя на першым фота. Усе яны загінулі або памерлі ад ран у адзін і той жа кароткі прамежак часу ў пачатку ліпеня 1941:
2. Роберт Камерфатэр (Robert Kamervater), Unteroffizier (унтэр-афіцэр), дата нараджэння: 21.11.1912, дата смерці: 02.07.1941. Месца смерці: Ліда. Загінуў ці памёр ад ран у адзін дзень з Гансам Цітцам. Яго парэшткі таксама могуць да гэтага часу знаходзіцца ў раёне школы, бо дадзеных аб пераносе ў афіцыйнай базе няма.
Той факт, што Цітц і Камерфатэр памерлі ў адзін дзень (2 ліпеня) і на фота мы бачым менавіта свежую магілу Цітца, дазваляе выказаць здагадку, што здымак быў зроблены паміж 2 і 5 ліпенем 1941 г.
3. Хэйнрых Кале (Heinrich Kahle), Obergefreiter (обер-яфрэйтар), дата нараджэння: 18.01.1913, дата смерці: 03.07.1941. Месца смерці: Ліда. Згодна з базай даных, яго парэшткі былі знойдзены і перанесены на зборныя нямецкія ваенныя могілкі ў г. Бяроза. Гэта пацвярджае, што ў раёне СШ №1 ўсё ж праводзіліся пошукавыя працы.
4. Ганс Зайдэнберг (Hans Seidenberg), Schutze (шараговец/стралок), дата нараджэння: 04.03.1921, дата смерці: 04.07.1941, месца смерці: Ліда. Як і ў выпадку з Хэйнрыхам Кале, Ганс Зайдэнберг быў эксгумаваны і перапахаваны на зборных могілках у Бярозе (блок 2, шэраг 17, магіла 437).
Можна выказаць здагадку, што парэшткі Ганса Цітца і Роберта Камерфатэра таксама былі перанесены ў Бярозу, аднак пры эксгумацыі не былі знойдзены вайсковыя жэтоны, і яны засталіся невядомымі жаўнерамі.
Вось што можна даведацца толькі з адзінкавага здымка.
Вялікі даследчык Гарадзеншчыны
Юзаф Ядкоўскі (1890-1950) - краязнавец, даследчык помнікаў старажытнасці Панямоння, з'яўляецца адной са знакавых асоб у гісторыі Гародні. 20 снежня яму споўнілася 135 гадоў з дня нараджэння.
Нарадзіўся Юзаф Ядкоўскі ў сям'і рамеснікаў. Першапачатковую адукацыю атрымаў дома, пасля чаго паступіў у Гарадзенскую мужчынскую гімназію. Дзякуючы настаўніку гісторыі Арлоўскаму захапіўся мінулым роднага краю. Вандраваў з сябрамі па памятных ваколіцах горада, знаёміўся з архітэктурнымі помнікамі, збіраў старажытныя манеты і г.д. У гэты ж перыяд пачаў пісаць першыя краязнаўчыя нарысы, якія друкаваў у выданнях "Віленская газета" ("Dziennik Wilenski") і "Святавіт" ("Swiatowit"). З-за ўдзелу ў патрыятычным руху Юзаф вымушаны быў пакінуць гімназію і завяршаць адукацыю ў Варшаве. Тут жа некаторы час працаваў у археалагічным музеі і ўдзельнічаў у раскопках. У далейшым удасканальваў свае мастацкія здольнасці ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства. Затым вучыўся ў Імператарскім Маскоўскім археалагічным інстытуце, дзе абараніў дысертацыю на тэму "О литовской гривне в связи с вопросом о древнейших денежных единицах в Литве" і атрымаў званне "вучонага археолага" (1912).
Пасля заканчэння навучання Юзаф Ядкоўскі працаваў лабарантам у археалагічным інстытуце, затым - у Маскоўскім Румянцаўскім музеі, дзе займаўся складаннем інвентароў помнікаў гісторыі і архіўных дакументаў, вывезеных з тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай. Актыўна супрацоўнічаў з рознымі навуковымі таварыствамі. Як член Імператарскага Маскоўскага археалагічнага таварыства быў накіраваны ў якасці дзяржаўнага кансерватара ў Віленскую, Гарадзенскую і Менскую губерні. У 1910-1914 гадах ён вывучаў архівы губерняў, займаўся археалагічнымі даследаваннямі, рабіў замалёўкі і фотаздымкі помнікаў архітэктуры. Выступіў за захаванне Сынковіцкай царквы-цвердзі, Мірскага замка, іканастаса царквы Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы ў г. Супрасль, касцёла з фрэскамі Л. Губля ў в. Гарадзішча (Пінскі павет) і інш. Сярод публікацый гэтага перыяду: "Война с фресками", "Записка о Сынковичской церкви" (1912), "Умацаваныя храмы на Літве" (1914) і іншыя.
У гады Першай сусветнай вайны займаўся арганізацыяй эвакуацыі гістарычных каштоўнасцей, працаваў санітарам у шпіталі. У час савецка-польскай вайны 1920 года даследчык удзельнічаў у ваенных дзеяннях. Пасля дэмабілізацыі з польскай арміі некаторы час з'яўляўся кансерватарам у Беластоцкім ваяводстве, потым вярнуўся ў Гародню, дзе стаў кіраўніком Камісіі апекі над помнікамі гісторыі і культуры пры Гарадзенскім старостве. Займаўся збіраннем матэрыялаў аб помніках археалогіі і гісторыі Гародні і Гарадзенскага павета, склаў іх дзяржаўны спіс (1922, 1930). Важным напрамкам дзейнасці гэтага перыяду стала работа па арганізацыі ў горадзе музея. Дзяржаўны музей у Гародні (цяпер - Гарадзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей) стаў адметнай часткай культурнага жыцця горада. Юзаф Ядкоўскі наладзіў кантакты з музеямі і бібліятэкамі Літвы, Польшчы, Украіны, якія дапамаглі папоўніць фонды музея, дабіўся перадачы ў яго карыстанне часткі Старога замка, наладзіў выданне штогодніка "Музей у Гародні" ("Muzeum w Grodnie"). Намаганнямі даследчыка былі арганізаваны музейная бібліятэка (каля 15 тыс. тамоў), сабраны калекцыі археалогіі, нумізматыкі, этнаграфіі, мастацкіх твораў і дакументаў.
На пасадзе захавальніка музея Юзаф Ядкоўскі актыўна заняўся навуковай дзейнасцю. Праводзіў археалагічныя раскопкі ў Ваўкавыску (1925), на Замкавай Гары ў Гародні (1932-1933), дзе выявіў княжацкі церам, рэшткі двух мураваных храмаў (пазней атрымалі назвы Ніжняя і Верхняя цэрквы). У 1935 годзе Юзаф Ядкоўскі даследаваў Каложскую царкву, якую датаваў ХІ стагоддзем.
Юзаф Ядкоўскі - аўтар больш за 100 навуковых прац і артыкулаў, асноўная частка якіх была звязана з правядзеннем археалагічных раскопак, апісаннем і ўвядзеннем у навуковы ўжытак разнастайных помнікаў матэрыяльнай культуры і рукапісаў. Сярод іх - манаграфія "Гародня" (1923), кніга "Ваўкавыскае гарадзішча" (1925), артыкулы "Гарадзенскія цэхі ў даўніх стагоддзях" (1926), "Гародня і ваколіцы на золку гісторыі Літвы і Русі над Нёманам" (1928), "Назвы плошчаў і вуліц гарадзенскіх" (1932), турыстычны даведнік "Гародня і ваколіцы. Аўгустоўскія азёры. Сувалшчына" (1934) і інш. Значны ўклад унёс ён таксама ў вывучэнне і папулярызацыю гісторыі паўстання 1863-1864 гадах на Гарадзеншчыне: збіраў звесткі, выступаў з публічнымі паведамленнямі, публікаваў знойдзеныя крыніцы, склаў першы біяграфічны слоўнік удзельнікаў паўстання. Сярод публікацый таксама: "1863 год у Гарадзенскім павеце", "Святое Балота", "Рамуальд Траўгут" (1921), "1863 год у Гарадзенскім павеце: нататкі і дапаўненні" (1923), "Сілуэты 1863 года" (1926) "У 70 гадавіну студзеньскага паўстання" (1933) і інш.
У 1937 годзе Юзаф Ядкоўскі пераехаў у Варшаву. Працаваў у мастацкіх зборах Варшаўскага замка. Пасля Другой сусветнай вайны і да канца жыцця займаўся аднаўленнем нумізматычнага кабінета Польскага нацыянальнага музея, кіраваў дзейнасцю Варшаўскага нумізматычнага таварыства.
Плённая праца Юзафа Ядкоўскага спрыяла вывучэнню і захаванню помнікаў культуры і архітэктуры Гарадзеншчыны. Менавіта дзякуючы глыбокім ведам і шырокаму колу навуковых інтарэсаў вучонага фонды музеяў у Гародні, Беластоку і Варшаве маюць зараз унікальныя калекцыі археалогіі, нумізматыкі, этнаграфіі, твораў народнага мастацтва і дакументаў.
Паводле СМІ.
У Вільні і літоўскіх дварах, успаміны 1815 - 1843 гадоў*
Габрыэля Пузыня
(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)
1835 год
Наша паездка ў Вільню стала эпохай і падзеяй для ўсяго дома. Пяць гадоў на паддашку захоўваліся скрыні і пакункі, а ў вазоўні стаяла ляйпцыгская брычка, якая выкарыстоўвалася толькі падчас жніва. Зараз жа ў ёй трэба было перавезці неабходныя рэчы на ўсю зіму. Скрыню ад венскага фартэпіяна, у якой акрамя музычнага інструмента месцілася яшчэ шмат рэчаў, пасля афіцыны, дзе яна стаяла, прынеслі ў сталовую, і яе від асвяжыў даўнія ўспаміны.
З крэдэнсам (буфетам) раней за нас у Вільню паехаў слуга-крэдэнсар, а камердынер Стэфан, тупаючы нагамі і ківаючы галавой, старанна запакоўваў і зносіў з шаф і камор срэбра, парцаляну і крышталь. Маці таксама даставала з гатычнай шафы любімыя сеўрскія і саскія1 сервізы, якія мы з дзяцінства бачылі праз шкляныя дзверцы і вельмі шанавалі, калі пілі з іх гарбату ў Вільні. Дыдона (легендарная заснавальніца Карфагена - Л. Л.), якая забівае сябе мячом, вавёркі, коні Вярнэ (мастак часоў Напалеона Шарль Вярнэ - Л. Л.), віды Рыма і г. д. былі намаляваны на гэтых настолькі малых філіжаначках, што ў іх ледзь улазіў, і то не цалкам, нос, але іншых у той час не было, бо шклянкі з'явіліся пазней і толькі мой бацька, аматар гарбаты, купіў сабе вялікую філіжанку, якую мы называлі ванна.
Першы транспарт з рэчамі адправіўся ў Вільню пасля Новага года, а мы меліся выехаць у канцы студзеня. Адсутнасць снегу дазволіла ехаць у карэце на колах, і калі на змярканні мы ўжо амаль што дабраліся да начлегу і ўжо марылі пра Вільню і пра будучы карнавал, уяўлялі як танчым мазурку, раптам нас абудзіў незвычайны нахіл карэты, пасля чаго яна перавярнулася і мы апынуліся ў канаве! Дзякуй Богу, коні спыніліся, спалоханыя людзі пачалі крычаць і выцягваць нас праз вокны. Мама ляжала на сподзе пад Ідай і спачатку не рэагавала на нашы гучныя крыкі, а калі ачуняла, не памятала, як мы дабраліся да карчмы Вайлакішкі. Яна моцна збіла калена і зламала ключыцу. Усю ноч не заснула ні на хвіліну, і сумленны Бахматовіч, які прыехаў з Вілейскага павета, каб рушыць разам з намі, уначы памчаўся ў Вільню па нашага сябра і доктара Мяноўскага2. Ужо на раніцы доктар быў каля хворай, яго добрае сэрца і клопат перасільвалі ў ім тактоўнасць лекара. Замест таго каб супакоіць маму, ён у жаху закрычаў: "Quel accident! Quel malheur!" (фр. "Якая аварыя! Якое няшчасце!". - Л. Л.), але зрабіў гэта так сардэчна, што яго словы падзейнічалі на хворую лепш, чым бальзамы і бандажы. Трошкі пачакаўшы, у той жа дзень мы адвезлі маму ў Вільню і паклалі на першым паверсе. Гэты няшчасны выпадак меў сур'ёзныя вынікі, мама праляжала некалькі тыдняў унізе, бо не мела сілы падняцца на верхні паверх.
Весялосць віленскіх карнавалаў перадавалася нам праз знаёмых, якія нас наведвалі. Ложак мамы ў маленькім пакойчыку ўвесь час знаходзіўся ў аблозе, кожны вечар мы мелі прыемных гасцей, размова з якімі супакойвала хворую і нават замяняла нам танцы, рэха якіх мы чулі. Пан Рудаміна любіў расказваць працяглыя гісторыі і прыходзіў свежы, як з пудэлка, каб пагаварыць з намі пра прыгожае мастацтва і палітыку. Тагачаснай навіной быў шлюб партугальскай каралевы донны Марыі з прынцам Ліхтэнбергскім, які памёр хутка пасля гэтага, адразу пасля наведвання дзядзькі прынцэсы Вікторыі, пазнейшай каралевы Англіі.
Дамы пані Феліцыі Плятэр, князёў Сапегаў, пані Несялоўскай і сям'і Абрамовічаў трымалі салоны адчыненымі для грамадства. Галоўным "львом Вільні" ў той час быў англійскі шатландзец дэ Бовер Сен-Клер3, які вось ужо чатыры гады як быў жанаты з графіняй Касакоўскай і падчас розных важных акалічнасцяў - прэзентацый, баляў ці афіцыйных абедаў, з'яўляўся ў нацыянальным касцюме горца, які, як вядома, складаецца толькі з чорнай курткі, спадніцы ў клетку і высокашнураваных на крыж боцікаў. Тартан (накідка), перакінутая на плячо, адпавядала колерам спадніцы, акрамя гэтага на ім меліся: барсучыная сумка спераду, кінжал на поясе і ялінка на суконнай шапцы як эмблема клану. Так прыходзіў нават да дам, чаго некаторыя з іх не маглі яму дараваць, а пані Абрамовічава, не верачы сваім вачам, агледзела яго гарнітур праз ларнетку і канчаткова пераканаўшыся ў тым, з чаго ён складаецца, запэўніла нас: "Qu'il n'y avait pas d'ombre de tricot!" (фр. "На ім няма нават ценю трыко!". - Л. Л.). Марак, малодшы брат Сен-Клера Джэймс, не апранаўся па-шатландску, але ў цесным фамільным коле клаў ногі на стол, а тым, каму гэта не падабалася, казаў, што яму так выгодна. Не размаўляў па-французску і на балях мігамі ангажыраваў даму на танец, на пальцах паказваў, якая з іх пойдзе на першую, а якая на другую кадрылю і г. д.
Наша цёця Касакоўская прывезла да мамы зяця-шатландца, але не ў шатландскім убранні, і ён адразу заваяваў нашы сэрцы сваёй шчырасцю. Яго жонка не ведала нікога больш прыгожага і дасканалага, чым ён. І насамрэч, ён быў прыгожы і малады, даволі добра для аматара маляваў і цудоўна спяваў. Панна Пелагея пазнаёмілася з ім у Фларэнцыі і спачатку закахалася ў барытон, бо чула яго спевы пад гітару праз сцяну, потым убачыла ў мастацкай галерэі, а потым танцавала з ім на балі. Навіна пра тое, што ён католік, дапоўніла ўсё астатняе і з галавой, напоўненай раманамі Вальтара Скота, яна пагадзілася выйсці замуж. Жылі яны вельмі шчасліва, хоць яна была старэйшая на дзевяць гадоў, раўнівая і не прыгожая, але разумная і сардэчная.
З чатырох братоў і сясцёр пані Сен-Клеравай, яе прыгожы, разумны, дыпламатычны, прыемны ў кампаніі і таленавіты брат Станіслаў, быў ужо чатыры гады жанаты з графіняй Аляксандрай Лаваль. З яе сясцёр, Юзэфу ў чатырнаццаць гадоў выдалі замуж за Леана Патоцкага, пасля 1831 года яна выйшла за другога, малодшая Адэля, якой князь Францішак Сапега сказаў: "Vous etes belle a force d'etre laide!" (фр. "Ты прыгожая, бо ты непрыгожая!". - Л. Л.), з-за сваёй празмернай арыгінальнасці не змагла ні ашчаслівіць, ні быць шчаслівай у шлюбе з Яўгенам графам Панятоўскім. Не маючы іншых прычын для рэўнасці, яна дакарала мужа за тое, што гуляў у більярд са сваім бацькам і казала: "Ты ажаніўся не з більярдам, а са мной!". Пісала ананімныя лісты сама сабе, клала іх пад камень у лесе і ўначы ішла па іх, каб выклікаць рэўнасць мужа. А сярэдняя з сясцёр, Пелагея, была той самай пані Сен-Клер. Мела выразны твар з ужо немаладымі рысамі, чорныя вочы і валасы, што разам з замілаваннем да жывапісу і палымяна-раўнівым каханнем да мужа рабілі яе падобнай італьянку. Кожныя з братоў і сясцёр атрымалі добрую долю арыгінальнасці сваёй маці, пра што мы пагаворым пазней. Гэтыя пані адрозніваліся ад усіх іншых размовамі і стаўленнем да свету, і гэта рабіла жаданым і поўным невычэрпнага шарму сяброўства з імі, тым больш, што сэрцы маці і сясцёр былі крыніцамі самых высакародных пачуццяў. Сапраўдным лозунгам іх жыцця былі словы: "Багаты - касір бедных". Цёця Касакоўская і кузынкі звычайна бавілі зіму ў Вільні. Памятаю іх у 1824, 1829 і 1830 гадах.
З заканчэннем карнавалаў здароўе мамы палепшылася і яе пераезд на верхні паверх дазволіў нам падумаць пра гасцей. Цёця Несялоўская амаль што на каленях вымаліла ў маці, каб мы прысутнічалі на яе вечары, і наш бацька павёз нас на баль. Для нас ўжо дзіўным было апынуцца не ў штодзённым убранні ў цьмяным пакоі хворай, а ў светлай, перапоўненай і багата ўпрыгожанай зале сярод бальнай публікі, якая нават хадзіла ў такт музыкі і вітала нас, як быццам мы прыбылі невядома адкуль! Віхура танца адразу ўцягнула ў свае абароты, і нам было з кім пусціцца ў танцы. Хоць разам з універсітэтам знікла і акадэміцкая моладзь, нехта з іх загінуў, нехта апынуўся ў выгнанні, але іх месца занялі браты, цэлае новае пакаленне, атожылкі і адросткі ранейшай моладзі.
Давайце прыгледзімся да іх зблізку. У першай пары мазуркі стаіць эфектная панна Ідаля Несялоўская з рудавалосым Севярынам Грабоўскім з Гарадзенскага павета. Апошняя серыя сясцёр Валентыновіч (Бенігма і Юлія) танцуе з апошняй серыяй Ромераў (Севярынам і Міхалам) і Ксаверыем Даўгялам са Свенцянскага павета. Самая малодшая з шасці сясцёр Шадурскіх - Мася, смяецца з жартаў князя Лолы, які танцуе з прыгожай Паўлінай Цеханавецкай з Беларусі, а Паўліна ў сваю чаргу ўтаропілася ў першую пару мазуркі. Адзін са старэйшых братоў Шадурскіх - Станіслаў, у эпалетах і аксельбантах князя Даўгарукага, заляцаецца да замужніх жанчын і паннаў, але танцуе толькі з пані Люцыяй Забелай з Ваўжэцкіх4, верагодна, па даручэнні свайго начальніка. Эдвард Корсак з Наваградскага павета, якога звычайна за худую постаць і добразычлівы характар завуць Корсачак, як пташка ці матылёк увіваецца і лётае з ружы на ружу. Корсак багаты, бацькі яго ўжо не жывуць, яго сястру Альбіну з невялікім пасагам, не надта шчасліва выдалі замуж за Манюшку. З больш старэйшых, танцуюць Караль Забела, Зянон Залескі, Міхал Ляхніцкі, Сымон Бруноф у пары з ужо ўдавой пані Вандай дэ Шуазель, а паслужлівы Вінцэнт д'Абры, які толькі што ўстаў з-за картачнага стала пасля партыі ў віст, з Абрамовічавай, ужо па чарзе цягае паннаў на тур вальса, калі яны раней не танцавалі мазурку. Цэліна Тышкевічоўна нагадвае нам наша ранейшае знаёмства падчас aux jeux innocents de l'enfance (фр. "нявінных гульняў дзяцінства". - Л. Л.) у яе бацькоў, а наш новы кузэн Сен-Клер не саступае палякам і кавалерам у жвавасці танца. Хоць ён і паддрыгвае ў мазурцы па-англійску, але затое дасканалы вальсёр. Замежніка ў ім можна пазнаць з першага позірку, але калі скаванасць постаці, правільнасць рысаў твару, цвёрдая гаворка і перавага яркіх колераў выдаюць у ім англічаніна, дык яго чорныя валасы, густа зарослы твар, жвавасць позірку і цудоўныя спевы, прымушаюць думаць што ён італьянец. Цёця Пелагея з вялікім каханнем не адводзіць вачэй ад мужа і крыху яго раўнуе. Аднак дазваляе яму танцаваць, быць з панямі і спяваць разам з намі, таму падчас кожнай сустрэчы мы спяваем італьянскія дуэты, якія ён пазычае з тоўстай кнігі.
Хрост іх першынца Стася стаў добрай нагодай зноў апрануць нацыянальны шатландскі касцюм. Сямейны абед збірае ўсіх сваякоў, і гаспадар, седзячы ў сваім строі на рагу стала, есць ростбіф і спявае "Rul Britania". Яго жонка ў захапленні кладзе яму на калені гітару і просіць праспяваць "Laschie mi Pastor" - "Qui m'a rendu amoureuse de vous avant que je vous voyais" (італ. "Пакінь мяне, мой пастыр" - фр. "Той, хто прымусіў мяне закахацца ў цябе яшчэ да таго, як я цябе ўбачыў" . - Л. Л.). Гэтая тужлівая і пяшчотная песня можа зрабіць моцнае ўражанне на ўзнёслую душу.
Мала таго, нас завуць на канцэрт на карысць бедных. Прапануе гэта княгіня Сапега (жонка Паўла), а хто ж можа ёй у нечым адмовіць? Яна сама дапамагае на рэпетыцыях і можа нешта дарэчнае параіць кожнаму ці па-сяброўску пахваліць. У праграме - віяланчэль чатырнаццацігадовага Ігната Лапацінскага, фартэпіяна дванаццацігадовай Стасі Радзішэўскай, спевы Лапацінскай, Шадурскай і нашы.
Велікодны попел не цалкам патушыў карнавальны агонь. Танцаў, праўда, не было, але працягваліся вельмі жвавыя гульні на вячэрніх сустрэчах у доме цёці Несялоўскай і ў маёй хрышчонай маці. Калі пані Абрамовіч запрасіла да сябе, дык папярэдзіла, што ў яе доме будуць гарэць толькі чатыры свечкі, на што мая маці адказала: "J'y verrais assez clair pour venir avec mon baton." (фр. "Я буду бачыць дастаткова добра, каб прыйсці са сваім кіем". - Л. Л.). І падобна, самымі прыемнымі для нас былі гэтыя слаба асветленыя і няспешныя аўторкі ў нашай любімай суседкі. Гаспадыня сама сядала гуляць з цёцяй Несялоўскай, з панам Букшам, з маршалкам Ромерам, ці з кімсьці іншым, а доўгі стол атачалі панны з рукадзеллем на чале з панам Станіславам Шумскім. Ён весяліў, раздражняў і ўзбуджаў лепш, чым маладыя мужчыны і гэта яго нязгаслае ні з узростам, ні з-за няшчасцяў таварыскае абаянне, цяперашняе пакаленне ведае і можа ацаніць на яго восьмым дзясятку. Паннамі кіравала Ванда дэ Шуазель з Несялоўскіх, удава Артура, яшчэ не старая кабета, хоць і маці траіх прыгожых, як анёлы, дзяцей - Герарда, Алісы і Ідалькі. Хаця б для віду кожная з нас занятая рукадзеллем, самай ладнай ёсць праца Ідаліі Несялоўскай - боа з белай і пунсовай войны (доўгі шалік з футры, які носяць на плячах - Л. Л.) даўжынёй у некалькі локцяў. У антракце нам сказалі спяваць. Кожная з нас павінна была аддаць даніну спевам, і калі Іда сваім срэбным, звонкім голасам спявала сумныя рамансы Пансэрона і Марыні, і ў кожным гуку яе голасу, як вясёлка ў горным крышталі, дрыжала і ззяла слязінка, дык мае вясёлыя, вадэвільныя песні знаходзілі больш слухачоў, бо ў вясёлай кампаніі ўсе аддаюць перавагу вяселлю, а не сур'ёзнасці.
У гэтым вялікім салоне і малых пакоях каля яго увесь час бегаюць дзве дзяўчынкі чатырнаццаці гадоў - Марыня Юндзілоўна, унучка пані Абрамовіч, і Хеленка Салтаноўна, выхаванка цёці Несялоўскай, бландынка і брунетка. Маці Хеленкі5 - красуня з дому Тапліцкіх. Спачатку была замужам за Корсакам, потым за Станіславам Солтанам, які ўжо меў не аднаго праўнука ад сваіх унучак Кублічанак і Ванькавічанак, калі задумаў свой паўторны шлюб. І паколькі Бог даў сына ад прыгожай Корсакавай, праўнукі спатрэбіліся яму, каб гадаваць дзядулю-немаўля. Я памятаю, як у 1826 годзе паважаны маршалак з сівымі ўжо валасамі прывёз прыгожую маладую жонку да сваёй маці, і, бачачы сарамлівасць і сціпласць жонкі, вырашыў узяць частку яе неспакою і прысеў прама за ёй на абодва калені, быццам гэта магло дапамагчы! Прыгожая пані Солтанава мела вялікія чорныя вочы, курчавыя валасы і сваёй лагоднай усмешкай нагадвала карціну "La femme" Тыцыяна на якой жанчына расчэсвае доўгую касу. Карціна гэта служыла нам ўзорам на ўроках малявання. Здавалася б, дрэнная з-за розніцы ва ўзросце пара, была аднак шчаслівай, і Бог дабраславіў для іх яшчэ трох дзяцей: Станіслава, Уладзіслава і Хелену. Здаецца, сівы маршалак, жыў да 1830 года. Моцны да канца жыцця, меў усе свае зубы. Узімку, без футра, у сурдуце на ваце з бабровым каўняром, лёгка пералазіў праз замёрзлыя равы і здалёк яго прымалі за маладога.
Перад самымі Калядамі ў Вільні пасля кароткай хваробы памёр пан Юзаф Лапацінскі. Жалоба на доўгі час ахінула вясёлы і шчаслівы дом пані Дароты. Пабожнасць і пакора нябожчыка выявілася ў тастаманце, у якім той прасіў пахаваць яго як мага больш сціпла, каб на могілкі простую труну неслі толькі чатыры дзяды і пахавалі прама ў зямлю. Так і зрабілі - з дому Корвела, дзе жыў і памёр Юзаф Лапацінскі, парэшткі аднеслі на могілкі і пахавалі ў зямлю (не ў сямейнай капліцы - Л. Л.). Але пасля святаў, па волі ўдавы, у катэдральным саборы адбылося цудоўнае набажэнства, і ксёндз Трункоўскі6 сказаў красамоўнае казанне. Хоць жыццё нябожчыка пана Лапацінскага было ўзорным і высакародным, яно не стала зместам квяцістага красамоўства першага віленскага прапаведніка. Дробязі, пяшчота і марнасці, прадыктаваныя яму адданай жонкай, як каменьчыкі ў акіяне зніклі ў яго шчодрай і плаўнай прамове. Уся катэдра пагрузілася ў сум, а з хору гучалі сумныя спевы.
Акрамя збораў на карысць няшчасных, у тым годзе павінен быў адбыцца баль з дабрачыннай фантавай латарэяй. Для гэтага былі абраны чатыры квестаркі, якія на працягу вялікага паста збіралі ахвяраванні і часта вельмі настойліва прасілі ахвярадаўцаў, бо ў імя бедных дазволены ўсе сродкі. Першай квестаркай была княгіня Сапега (жонка Паўла), другой генералава Несялоўская, трэцяй пані Абрамовічава, чацвёртай, прыгожая пані Калкоўская з Падбярэзскіх. І калі да першай добраахвотна неслі ахвяраванні, калі другая ціснула, прымушала, капрызіла, калі трэцяя за ўсё дзякавала і да яе смялей ішлі людзі з меншымі фантамі (ахвяраваннямі), дык чацвёртая, маладая, прыгожая, знаходзілася ў цэнтры ўвагі і атрымала самыя вялікія, дарагія фанты: гадзіннікі, дываны і іншае.
Баль быў шматлюдны, разнастайны і жывы, усе жадалі, каб ён стаў карысным для бедных і кошт уваходнага білета знізілі да чатырох злотых. Натоўпы ішлі купіць білет і фанты. У канцы розыгрышу, кожны нешта трымаў у руцэ. І паколькі ўсім кіраваў гуллівы і сляпы лёс, дык генерал жандараў Языкаў атрымаў букет руж, а панна Зэйфест не ведала, што ёй рабіць з шабляй і г. д.
Танцы закончыліся цікавым для мяне эпізодам. Са мной танцаваў вальс рыжскі купец Левянштэйн, і калі я закончыла тур вальса, да мяне падбеглі некалькі малазнаёмых дам і паненак і спыталі, ці ведаю я, з кім вальсіравала?
Не зважаючы на іх здзіўленыя твары, адказала, што ведаю.
- З кім? - спыталі яны.
- З панам Левянштэйнам.
- З купцом?
- Так.
- І вы ведалі, што ён купец?
- Як не ведаць, калі сёння на раніцы купіла ў яго вось гэтыя пальчаткі?
- І пайшлі танцаваць?
- Вы ж бачыце, што са мной нічога дрэннага не здарылася!?
Яны сышлі абураныя.
На наступны дзень пасля балю прачнулася з флюсам. Але Мяноўскі дазволіў, і хворая я паехала на пікнік, які моладзь ладзіла для дам.
Месцам пікніка былі Веркі. Генералаву Несялоўскую і яе падчарыцу панну Ідалію прывёз у сваёй карэце Севярын Грабоўскі. Абед чакаў нас на лузе насупраць руін замка князёў Масальскіх (гэта было да таго, як Веркі набыў князь Вітгенштэйн). Мноства экіпажаў праехала па зялёным мосце на Кальварыю і Трынаполь. Мы здалёк убачылі генералаву, якая паціскала плячыма сярод збянтэжанай моладзі. Яна сказала нам, што абеду нідзе няма і пра яго нават ніхто не чуў! (усе прыехалі толькі пасля ранішняй гарбаты, а я пасля таблеткі хініна). А была ўжо трэцяя гадзіна. Гаспадары: Севярын Грабоўскі, зяць пані Валентыновічавай Валяр'ян Астраменцкі і Міхал Ляхніцкі, тлумачылі нам, што даручылі арганізаваць абед маршалку Ромеру. Калі яго спыталі, той адказаў, што нічога не чуў! Усе павесілі насы. Пані генералава ледзь трымаецца, спрабуе ўсміхацца бо не верыць гэтаму … і ўсе рушаць у лес з надзеяй, што там іх чакае сюрпрыз, тым больш, што адтуль чуюцца гукі янычарскай музыкі і паміж дрэваў бачны рух сілуэтаў людзей. Мы прыбываем на месца, але там пад музыку за свой кошт весяліцца незнаёмая кампанія. Няма чаго рабіць, трэба вяртацца ў Вільню іншай дарогай, на пароме праз Вілію, Антокаль і Тывалі, дзе маецца тракцір і можа там нешта знойдзецца.
Спускаемся з гары, пераплываем Вілію і на Антокалі ўваходзім у двор, які пахне тывалійскім бэзам. Чутна музыка, на ганку нас вітаюць пані Феліцыя Плятарава і генерал Касакоўскі. У пакоях абед накрыты на трыццаць асоб, але посны, бо пятніца. Танцы да позняга вечара прымушаюць нас забыцца пра падман, мае ногі з-за хваробы яшчэ дрэнна мяне трымаюць, але з-за таблетак і намаганняў волі прыступ больш не вяртаецца.
Калі пасля святаў аднавіліся вечарыны, раз на тыдзень танчылі і ў нас. Да карнавальнай моладзі прыехалі два браты Чацвярцінскія - Калікст і Уладзіслаў, такія прыгожыя, што дзядзька Тызенгаўз, як арнітолаг, называў іх les echassiers (з роду буслоў). З Валыні прыехаў Уладзіслаў Любамірскі. Маладыя Чапскія - Адам і Ігнат, яшчэ ў мундзірах вучняў, прыходзілі рэдка, настаўнікам мелі англічаніна Квіта, і самі выглядалі, як маладыя лорды. Дэбютавалі таксама дзве маладыя Храпавіцкія з Белай Русі - Эмілія і Юстына. Гэтыя сустрэчы былі не шматлюдныя але добра падабраныя, мы добра і па-рознаму бавіліся.
У рэсурсах шмат незнаёмых маладых людзей змагаліся за лепшых паннаў. Рэсурсы мелі той недахоп, што вялікая колькасць асоб глядзела на падзеі не сваім вачамі, а праз прызму дасціпнага барона Краўзэ, чакалі яго меркаванняў, заўваг і каментароў. "Калі б вы ведалі, што пра вас кажуць, - казаў наш бацька, - вы, напэўна б, страцілі жаданне ісці на баль!".
Не бракавала і канцэртаў. Знакаміты скрыпач Лафон сыпаў трэлямі на тэму "Сомейля" Ньема, якія пан Бруноф, у стылі свайго дзядзькі генерала Касакоўскага, параўноўваў з ножкамі балерыны, а іншыя, больш празаічныя, са стружкай ад такарнага станка. Запрошаны на вечар артыст спяваў пад фартэпіяна вясёлыя вадэвілі і свае ўласныя творы, што спадабалася дамам. Але рэдка хто з іх паўторна наведваў канцэрт. "Разумею, вы любіце атрымліваць задавальненне бясплатна", - казаў Станіслаў Чапскі. І насамрэч, мала хто жадаў яшчэ раз плаціць два рублі.
Адным з мастакоў, які наведваў нас часцей за іншых, быў годны Рустэм, яшчэ свежы і хуткі, нягледзячы на свае семдзесят гадоў: "Je sens le sapin", - казаў ён пра сябе. "Non, vous sentez le chene", - адказваў яму дзядзька Тызенгаўз (фр. "Я пахну ёлкай". "Не, вы пахнеце дубам" . - Л. Л.).
Рустэм прызвычаіўся да халасцяцкага жыцця, хоць пазней ажаніўся і быў шчаслівы. Штодзень наш мастак хадзіў на партыю більярду a la guerre (фр. "як на вайну". - Л. Л.) у цукерню, і там, каб дагадзіць, нават незнаёмыя людзі давалі яму магчымасць выйграць у більярд, стары, як дзіця, радаваўся выйгрышу. Аднак, гэта былі яго апошнія трыумфы! Улетку, нават не хварэўшы, шляхетны Рустэм памёр. Апошнім напамінам пра яго быў малюнак, дасланы майму тату ў знак падзякі за нейкую гаспадарчую паслугу. Бахматовіч, які любіў яго, як сын, пасля смерці настаўніка распачаў серыю літаграфій "Les petits ouvrages de Rustem" (фр. "Маленькія творы Рустэма". - Л. Л.).
Кірмашы збіралі значныя натоўпы пакупнікоў, і калі прыязджалі самыя прыгожыя экіпажы, сярод іх заўсёды вылучалася свежая, як з іголкі знятая, карыёлка-коч са знакам A.G., з парай сталёва-шэрых коней. Кіраваў кочам паважаны стары, які меў з сабой дачку. Гэта быў наш бацька і, па-чарзе, адна з нас. Усё, ад коней да коча, - з маёнтка.
Дадам да гэтых вясенніх карцін звярынец фон Ахена і такім чынам атрымаю дакладнае адлюстраванне 1835 года.
У канцы траўня князь Даўгарукаў зладзіў пікнік для дам у Верках. На гэты раз павінен быў адбыцца абед і кожны кавалер меўся прынесці нейкую страву, ежу ці віно. Спакуса была вялікая, коні ўжо прыехалі з вёскі па нас, і трэба было ехаць! Але ўсе просьбы тых, хто выклікаў і згода тых, каго звалі, былі марнымі. Ад'ютант Даўгарукага Станіслаў Шадурскі прыбег у самы дзень ад'езду з просьбай ад імя князя адкласці пікнік. Ён палохаў нас набліжэннем буры. […] Але, нягледзячы на просьбы і пагрозы людзей і неба, мы выехалі. І покуль нашы сябры ў прыгожых строях спажывалі паштэты, дэсерты, пілі шампанскае і танцавалі пад ваенны духавы аркестр, нам у ліпавай альтанцы спяваў салавей, мы пілі малако дабраўлянскіх кароў і думалі, што было б добра, каб гэтая сялянская ідылія цягнулася як мага даўжэй.
Лета для нас было шчаслівым. Галоўным адпачынкам сталі адведзіны Ольшава і Болкава, і самым прыемным было вяртанне дахаты цёплай ноччу ў адкрытым кочы з галавой на плячы сястры.
Тым жа летам спрабавалі знайсці нейкі кампраміс адносна лугу і кавалка поля паміж панамі Янам Котвічам, Адольфам Свянціцкім і маім бацькам. Абраныя для гэтага суддзі - Ян Чыж з боку Котвіча, Юзаф Шумскі ад Свянціцкага і маршалак Міхал Ромер як суперарбітр, прыехалі да нас ў сярэдзіне чэрвеня.
Луг і поле прысудзілі пану Котвічу, бо суддзі прызналі яго слушнасць. Падбадзёраны маім бацькам маршалак Ромер зрабіў так, каб не казалі, што галоўны арбітр аддаў перавагу таму, пад чыім дахам і чыёй гасціннасцю карыстаўся і з кім працяглы час сябраваў. Так у нас было заўсёды - там дзе справу павінна была вырашаць сляпая справядлівасць, на шалі вагаў заўсёды ставіліся асабістыя, добрыя ці дрэнныя стасункі, высакароднасць ці самалюбства, якія не мелі ніякага дачынення да самой справы.
Пасля дасягнутага кампрамісу мы суправаджалі нашых гасцей да Варнян. З намі ехаў Бучынскі, які рабіў першы візіт пасля шлюбу. Там мы зноў правялі некалькі прыемных дзён у гасцях і св. Эмілію святкавалі разам з сябрамі і суседзямі Мінейкамі, Чыжамі, Шумскімі, Абрамовічамі праз імправізаваныя штодзённыя маскарады, спявалі дуэтам "Эліксір кахання" (партыю сенатара і Жанеты, опера Гаэтана Даніцэці) настолькі любімую пані Абрамовічавай, што нам з Матыняй даводзілася спяваць яе пры кожнай сустрэчы. Як жа была яна рада, калі ўбачыла сенатара ў парыку, з залатым ланцужком на шыі побач з маладой венецыянскай гандальеркай… Пан Букша сеў за піяніна, і мы, стоячы насупраць імянінніцы, заспявалі яе любімы дуэт:
Je suis riche - vous etes belle,
J'at des ecus - vous des appas7, і г. д.
Пані Антаніна Снядэцкая з'імправізавала касцюм "de je ne sais plus quel pays" (фр. "не ведаю ўжо якой краіны". - Л. Л.), як яна сама казала. Пані Абрамовічава, мачыха панны Каэтаны, у той час ужо пані Хомскай, у чорнай сукенцы, з галавой у буклях, была жывой прыгажосцю часоў Людовіка XIV. Сама гаспадыня, апранутая, як маркіза, называла сябе "Пані д'Экскабаньяс" з Мальера. І ўвесь маскарад рухаўся па садзе над чыстымі водамі на прыгожай траве, а потым, чапляючыся за жалезныя прыступкі, падняўся ў сярэднявечную вежу.
Пасля вячэры, калі госці развіталіся з гаспадыняй і падняліся на другі паверх, цалкам адведзены для гасцей, яго камфорт на шмат міль навокал, служыў узорам для пераймання. Аднак нягледзячы на позні час ніхто яшчэ не думаў пра адпачынак. Людзі размаўлялі ў пакоях, каля парогаў, у калідоры, даведваліся розныя нечаканыя падрабязнасці пра шлафрокі - у аднаго ён быў з усходу, а ў другога з поўначы і г. д. Кароль жартаўнікоў пан Міхал Ромер, сеў на балясіну каля ўвахода каб застрашыць нас, жанчын. Убачыўшы гэта, пан Шумскі ціха падкраўся да яго ззаду і раптоўна схапіў за плечы. Як смешна! Якая мітусня!
(Працяг у наступным нумары.)
* Gabrjela z Guntherоw Puzynina. W Wilnie i w dworach litewskich: pamiаtnik z lat 1815-1843. Wilno, 1928. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
1 Маецца на ўвазе парцаляна першай і працяглы час лепшай у Еўропе мануфактуры, дзе выраблялася першая ў Еўропе сапраўдная цвёрдая парцаляна. З моманту заснавання ў 1710 г. і да 1863 г. выраблялася на фабрыцы Альбрэхтсбург (Albrechtsburg), у рэзідэнцыі саксонскіх курфюрстаў каля горада Майсен (Верхняя Саксонія). - Л . Л .
2 Юзаф Мяноўскі (1804-1879), у Умані закончыў школу і пасля яе, у 1827 г., Віленскі ўніверсітэт. Знакаміты лекар, прафесар, шляхетны чалавек.
3 Пра гэтага цікавага чалавека гл: Кісялёў Генадзь. Беларускія вёрсты шатландскага двараніна Сен-Клера // Смак беларушчыны. С. 486-495. - Л. Л.
4 "[Князь Даўгарукі] прыгледзеўся да дачкі шляхетнага генерала Ваўжэцкага, жонкі графа Забелы, маршалка шляхты Ковенскага павета. Спачатку без выбараў ён перавёў яго ў губернскія маршалкі ў Вільню, што Забеле вельмі спадабалася, бо быў дурны і пыхлівы. Чакаючы для сябе яшчэ большага ўзвышэння, ён ахвотна пагадзіўся развесціся з жонкай, за што, хоць яго маршалкоўства і было нядоўгім, быў прызначаны радцам стану, шамбелянам царскага двара і кавалерам ордэна Святога Уладзіміра 3-га класа. Даўгарукі таксама выплаціў яму значную грашовую дапамогу гатоўкай. Казалі, што Ваўжэцкі таксама аддаў частку пасагу сваёй дачкі, каб толькі пазбавіцца ад гэтага дрэннага чалавека. Добрасардэчны стары падманваў сябе, спадзяючыся, што раман з князем скончыцца вяселлем, як яму заўсёды ўрачыста абяцаў Даўгарукі.
Аднак і князю было нялёгка развітацца з Калкоўскай [яшчэ адной яго каханкай, гл. далей - Л. Л.] . Яна ўсё яшчэ магла ўплываць на сатрапа, бо была вельмі прыгожай. Мы да гэтага часу памятаем скандальную сцэну яе паездкі на воды за мяжу. Яна ехала ў некалькіх карэтах, і яшчэ некалькі карэт везлі свецкіх дам Вільні на чале са старой графіняй Лапацінскай, каб яшчэ раз развітацца і абняць сваю сардэчную сяброўку. У Вострай Браме каханка князя апантана малілася і плакала, а яе шчырыя сяброўкі не маглі надзівіцца яе набожнасці і рэдкім душэўным якасцям.
Даўгарукі з палёгкай уздыхнуў пасля ад'езду Калкоўскай. Значна маладзейшая за яе, прыгожая, магчыма, не такая разумная, але значна больш адукаваная, графіня Забелава цалкам зачаравала віленскага сатрапа. Настолькі, што графіня Лапацінская і цэлая плеяда сяброў Калкоўскай раптам перарабіліся ў адміністратараў прыгожай графіні. Яна жыла з бацькамі ў доме Завадскіх (былы дом Алізара) на Бернардынскім завулку. Даўгарукі не хаваў сваіх любоўных прыгод. Кожны вечар ён ехаў да графіні ў суправаджэнні казакоў або жандараў, на чале з паліцэйскім начальнікам Мяжнёвым. Уся кавалькада ўваходзіла ў двор, брама зачынялася, і эскорт з паліцэйскім начальнікам спакойна чакаў некалькі гадзін, калі і да світанку, пакуль пан князь не "изволит налюбиться досыта", як казалі казакі.
Калкоўская вярнулася і прывезла свайму любаму сынка. Ён вельмі пяшчотна прыняў яе ў пакоі, спецыяльна абстаўленым і пераўтвораным у алькоў з дапамогай самых прыгожых руж. Зноў пачаліся візіты да абодвух - але відавочна пераважыла апошняя. І паколькі Забелава нарэшце перамагла, пані Калкоўская пайшла ў бенедыктынскі кляштар пры касцёле Святой Кацярыны і правяла там шасцітыднёвыя рэкалекцыі. Тым часам з Беластока ў Вільню прыбыў яе былы муж Базыль Калкоўскі. Гэты няшчасны чалавек заўсёды кахаў няверную жанчыну! Таму ён ахвотна пагадзіўся прыняць яе, і другое вяселле адбылося ціха (летам 1838 года) у прысутнасці некалькіх сваякоў, затым быў абед у Тывалі, за горадам на Антокалі, і неўзабаве маладыя адправіліся ў Санкт-Пецярбург, але на гэты раз без эскорту і пампезнага развітання. Даўгарукі забяспечыў лёс сына. Пазней ён стаў афіцэрам і загінуў на Каўказе. Калкоўскі атрымаў пасаду прэзідэнта падатковай канторы, спачатку ў Смаленску, пазней у Арле. Ён быў годным чалавекам, мудрым і сумленным чыноўнікам, найлепшым палякам, набожным католікам. Але ўсё яго жыццё было разбурана і атручана гэтай злой і распуснай жанчынай, якая мучыла і грызла яго. Калкоўскі памёр у Арле, дзе пабудаваў могілкавую капліцу. Пакінуў значныя грошы свайму сыну і жонцы. Яна вярнулася ў Вільню, быццам бы не зняславіла і не апаганіла гэты святы горад! Яе лютасць перамяжоўвалася выбліскамі чыстага вар'яцтва, і нарэшце памерла, амаль што ва ўзросце 70 гадоў, у Вільні, у жніўні 1872 года". - цыт па: Obrazki Litewskie. Ze wspomnien tulacza Sobarri. Poznan, 1874. S. 21-22.
5 Канстанцыя з Тапліцкіх - другая жонка Станіслава Солтана (1756-1836) - дзяржаўнага і вайсковага дзеяча ВКЛ, слонімскага маршалка. - Л. Л.
6 Ксёндз Людвік Трункоўскі, слынны прапаведнік, выдаў "Выступы пры пахаваннях" ("Mowy pogrzeowe", 1834.). Самай вядомай была яго прамова на пахаванні Андрэя Снядэцкага, выдадзеная асобнай брашурай. Пісаў вершы і філасофскія артыкулы. За удзел у справе Канарскага высланы ў Іркуцк і памёр там 24.03.1849 г.
7 Фр. "Я багаты - ты прыгожая,
У мяне ёсць грошы - у цябе ёсць чары". - Л. Л.
Дзед Мароз за рулём: навагодняя казка на вуліцах Ліды
Вы калі-небудзь бачылі, каб аўтобусам кіраваў Дзед Мароз?.. У Лідзе - так! Па перадсвяточных вуліцах горада ездзіць зіхатлівы, як навагодняя ёлка, аўтобус дзяржаўнага прадпрыемства "Конус", які дастаўляе супрацоўнікаў на завод гарачага цынкавання і назад у горад, але галоўнае - збірае мноства захопленых поглядаў тых, хто яго сустракае. Гэта сапраўдная перасоўная казка, якая ўжо пяты год падрад дорыць лідзянам чароўны настрой.
Традыцыя, якая паспела палюбіцца лідзянам, нарадзілася пяць гадоў назад як крэатыўная ініцыятыва кіраўніцтва і супрацоўнікаў прадпрыемства. Ідэя была простай і геніяльнай: ператварыць звычайны працоўны маршрут у яркі і святочны і зрабіць такім чынам падарунак не толькі сваім працаўнікам, але і ўсяму гораду.
ТК "Навіны Лідчыны".
Навагоднія жарты ад Язэпа Палубяткі
Дзед Мароз - Снягурачцы:
- Ты такая лёгкая, як аблачынка!
- Старэча! Абуй акуляры. Гэта мая сукня.
Першага студзеня Снягурачка з'яўляецца дамоў раніцай. Маці строга пытае:
- З кім і дзе бадзялася ўсю ноч?
- З Дзедам Марозам. Падарункі раздавалі, - неза-даволена адказвае дзяўчына.
- Як табе не сорамна апоўначы бадзяцца са старым мужчынам? Мала што можна аж яго чакаць.
- Нічога, акрамя цукерак, мама.
Старая бабуля заходзіць у бюро добрых паслуг:
- Хачу быць Снягурачкай.
- Бабуля навошта табе такі клопат на старасці гадоў? - здзіўлена пытаюць яе супрацоўнікі.
- Гэта мой апошні шанец знайсці дзеда.
Дзед Мароз прыходзіць у дзіцячы садок.
- Хто ты такі? - высунуўшы галаву з-пад ложка, пытае ў яго карапуз.
- Той, каго вы заўжды чакаеце… Адгадай?.. Дзед Мароз.
Галава дзіцяці хаваецца пад ложкаі, і адтуль чуваць яго голас.
- Ідзі, ідзі адсюль. У нас няма нічога.
- Дзеткі! Я вам падарункі прынёс…
- Ага! Тут нядаўна Снягурачка была. Абяцала цукеркамі пачаставаць, а сама ўсю манную кашу з'ела.
Пасля абходаў кватэр Дзед Мароз запрашае Снягурачку дамоў.
На парозе іх сустракае кабета і грозна пытае дзяўчыну:
- Ты хто?
- Снягурачка. А вы?
- Я Дзеда Мароза баба.
- Снежная.
- Законная.
Герб горада Ліды, наданы 17 верасня 1590 г.
