Наша слова.pdf № 2 (211), 14 студзеня 2026.
Навагодняя машына часу: у Лідскім музеі можна патрапіць у кватэру 60-х
Лідскі гістарычна-мастацкі музей запрашае жыхароў і гасцей горада ва ўнікальную вандроўку ў часе. Тут адкрылася выстава-інсталяцыя "Кватэра 60-х", дзе можна адчуць атмасферу навагодніх святаў паўстагоддзя назад.
На ўваходных дзвярах - паштовая скрынка з паштоўкамі, на сцяне - зімовы пейзаж Мікалая Марозава. За дзвярамі - тыповая двухпакаёвая кватэра з пярэднім пакоем, кухняй, залай і спальняй. Манекены распавядаюць гісторыю сям'і з пяці чалавек: дзеці прыбіраюць ёлку, мама гуляе з немаўлём, тата з адмысловай стараннасцю пыласосіць "Буранам".
У экспазіцыі ёсць стылізаваная паштовая пасылка - варэнне, гадзіннік, садавіна, гасцінцы і нават шкарпэтачкі. Менавіта так у СССР дзяліліся радасцю і густамі розных рэгіёнаў.
Ёлка ўпрыгожана рэтрацацкамі, а на стале - традыцыйныя стравы: "Аліўе", вінегрэт, селядзец пад футрам, бульба. Побач - печыва "Далікатнае" і ліманады Лідскага піўзавода "Цытрусавы" і "Сітро". Усё гэта стварае атмасферу сапраўднага сямейнага свята.
Хутка сям'я збярэцца за сталом, уключыць тэлевізар "Нёман" і сустрэне Новы год. А раніцай - шпацыр па зімовым горадзе, катанне з горак і новыя планы на будучыню.
Выстава - не толькі настальгія для старэйшых, але і займальны квэст для моладзі. Тут гучаць пытанні: "А праўда, што ў вас быў такі пыласос?", "Вы таксама пасылалі пасылкі?" - і нараджаецца жывая гутарка пакаленняў.
Праект стаў мастком паміж мінулым і сённяшнім, дазваляючы кожнаму адчуць сябе часткай гісторыі і зазірнуць ва ўтульныя дзверы савецкай кватэры, дзе Новы год заўсёды быў напоўнены цяплом і чаканнем цудаў.
ТК "Культура Лідчыны".
Юбілейныя і памятныя даты 2026 года
СТУДЗЕНЬ
1 студзеня - 165 гадоў з дня нараджэння Яўхіма Фёдаравіча Карскага (1861-29.04.1931), заснавальніка беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнографа, фалькларыста.
1 студзеня - 90 гадоў з дня нараджэння Анатоля Кудраўца (1936-2014), беларускага празаіка, публіцыста, перакладчыка.
1 студзеня - 70 гадоў таму (1956 г.) пачаў перадачы Менскі тэлецэнтр.
2 студзеня - 85 гадоў з дня нараджэння Паўла Савоські, беларускага пісьменніка.
2 студзеня - 85 гадоў з дня нараджэння Міхася Зарэмбы (1941-2002), беларускага празаіка.
2 студзеня - 75 гадоў з дня нараджэння Анатоля Міхайлавіча Лютага, доктара гістарычных навук, прафесара, загадчыка кафедры гісторыі Беларусі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
2 студзеня - 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Кароткага, беларускага літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук, дацэнта.
3 студзеня - 80 гадоў з дня нараджэння (1946) Тадэвуша Кандрусевіча, беларускага рэлігійнага дзеяча, арцыбіскупа, доктара тэалогіі.
4 студзеня - 95 гадоў з дня нараджэння Рамуальда Чыкалава, кандыдата гістарычных навук, дацэнта.
4 студзеня - 95 гадоў з дня нараджэння Івана Крамко, беларускага мовазнаўца, кандыдата філалагічных навук.
7 студзеня - 35 гадоў таму (1991 г.) Пастановай урада БССР 7 студзеня і 25 снежня аб'яўлены нерабочымі днямі для святкавання Калядаў.
8 студзеня - 80 гадоў з дня нараджэння Генадзя Каханоўскага (1936-1994), беларускага гісторыка, краязнаўца, фалькларыста, літаратуразнаўца.
9 студзеня - 85 гадоў з дня нараджэння Валянціны Ададуравай, беларускай паэткі.
11 студзеня - 65 гадоў таму (1961 г.) на Салігорскім калійным камбінаце пачата прамысловая здабыча каменнай солі.
12 студзеня - 85 гадоў з дня нараджэння Народнага артыста СССР і Беларусі, заснавальніка ансамбля "Песняры" Уладзіміра Мулявіна.
12 студзеня - 75 гадоў з дня нараджэння Аляксея Міхайлавіча Літвіна, доктара гістарычных навук, прафесара, загадчыка аддзела ваеннай гісторыі і міждзяржаўных адносін Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
12 студзеня - 75 гадоў з дня нараджэння Юрыя Зайца, беларускага гісторыка, археолага, кандыдата гістарычных навук.
14 студзеня - 110 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Чарняўскага, беларускага каталіцкага духоўніка, перакладчыка.
14 студзеня - 105 гадоў таму (1921 г.) заснавана Беларускае бюро Расійскага тэлеграфнага агенцтва (з 1931 г. - БелТА).
15 студзеня - 90 гадоў з дня нараджэння (1936-2011) Янкі Сіпакова, беларускага паэта, празаіка, перакладчыка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі.
16 студзеня - 200 гадоў з дня нараджэння Рамуальда Траўгута, аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863-64 гг.
19 студзеня - 75 гадоў з дня нараджэння Таццяны Аўтуховіч, беларускага літаратуразнаўца, докт-ара філалагічных навук, прафесара.
20 студзеня - 135 гадоў з дня нараджэння (1891) Фабіяна Ярэміча, беларускага грамадска-культурнага дзеяча.
21 студзеня - 75 гадоў з дня нараджэння Ганны Радзько, беларускай спявачкі, заслужанай артысткі Беларусі.
22 студзеня - 120 гадоў з дня нараджэння Андрэя Александровіча (1906-1963), беларускага паэта.
25 студзеня - 80 гадоў таму назад у Гародні было створана абласное аддзяленне Саюза савецкіх пісь-меннікаў БССР.
27 студзеня - 210 гадоў з дня нараджэння Апалінарыя Красоўскага, беларускага архітэктара, пе-дагога, прафесара.
30 студзеня - 105 гадоў з дня нараджэння Івана Пятровіча Шамякіна (1921-14.10.2004), народнага пісь-менніка Беларусі, празаіка, грамадскага дзеяча.
30 студзеня - 65 гадоў з дня нараджэння Марыі Якалцэвіч, беларускага мовазнаўца, кандыдата філалагічных навук, дацэнта.
Студзень - 85 гадоў таму (1941 г.) на тэрыторыі Беларусі адкрыты залежы каменнай і калійных солей.
ЛЮТЫ
1 лютага - 615 гадоў таму (1411 г.) у г. Торунь падпісаны Торуньскі мірны дагавор паміж Каралеўствам Польскім і ВКЛ, з аднаго боку, і Тэўтонскім ордэнам з другога. Завяршылася Вялікая вайна (1409-1411 гг.).
4 лютага - 305 гадоў з дня нараджэння (1721) Юрыя Радзівіла, дзяржаўнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага.
4 лютага - 280 гадоў з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі.
7 лютага - 480 гадоў з дня нараджэння (1546) Фёдара Еўлашоўскага, беларускага грамадска-куль-турнага дзеяча, пісьменніка.
7 лютага - 135 гадоў з дня нараджэння Марыі Міцкевіч (Каменскай), беларускага педагога, жонкі Якуба Коласа.
8 лютага - 140 гадоў з дня нараджэння Васіля Дружчыца, беларускага гісторыка, педагога, прафесара. Загінуў у 1937 г.
9 лютага - 75 гадоў з дня нара-джэння Віктара Анатолевіча Фядосіка, доктара гістарычных навук, прафесара, загадчыка кафедры гісторыі Старажытнага свету і Сярэдніх вякоў БДУ.
10 лютага - 280 гадоў з дня нараджэння (1746) Казіміра Кагнавіцкага, беларускага гісторыка, педагога, доктара філасофіі.
13 лютага - 220 гадоў з дня нараджэння Юліяна Корсака (1806-1885), паэта і перакладчыка.
14 лютага - 120 гадоў з дня нараджэння Мікалая Улашчыка (1906-1986), беларускага гісторыка, археографа, археолага, этнографа, краязнаўца, літаратара.
14 лютага - 95 гадоў з дня нараджэння Івана Булдыка, беларускага мовазнаўца, кандыдата філалагічных навук.
14 лютага - 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Ягоўдзіка, беларускага пісьменіка.
21 лютага - МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ
26 лютага - 205 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Гінтаўта-Дзевялтоўскага, удзельніка паўстання 1863-64 гг., каталіцкага мітрапаліта.
САКАВІК
1 сакавіка - 445 гадоў таму (1581 г.) створаны Галоўны Літоўскі Трыбунал.
1 сакавіка - 90 гадоў з дня нараджэння Лідзіі Савік, беларускага літаратуразнаўца і крытыка.
3 сакавіка - 165 гадоў таму (1861 г.) надрукаваны Маніфест і Палажэнні аб адмене прыгоннага права ў Расійскай імперыі.
5 сакавіка - 130 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы (Кандрат Кандратавіч Атраховіч, 1896-07.01. 1991), народнага пісьменніка Беларусі, драматурга.
8 сакавіка - 115 гадоў таму (1911 г.) у чатырох краінах Еўропы быў упершыню адсвяткаваны Міжнародны жаночы дзень.
9 сакавіка - 210 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Пагоскага (1816-1874), педагога, пісьменніка, выдаўца.
10 сакавіка - 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Супруна, беларускага паэта.
11 сакавіка - 625 гадоў таму (1401 г.) падпісана Віленска-Радамская унія - дзяржаўны і палітычны саюз ВКЛ і Каралеўства Польскага, накіраваны на барацьбу з нямецкай агрэсіяй.
11 сакавіка - 460 гадоў таму (1566 г.) зацверджаны 2-гі Статут ВКЛ.
11 сакавіка - 115 гадоў з дня нараджэння Льва Гарошкі (1911-08.08.1977), рэлігійнага дзеяча.
12 сакавіка - 40 гадоў з дня адкрыцця ў Гародні гістарычна-культурнага клуба "Паходня".
14 сакавіка - 95 гадоў з дня нараджэння Паўла Місько, беларускага пісьменніка.
14 сакавіка - 80 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Аляксандравіча Кавалені, акадэміка-сакратара НАН Беларусі, доктара гістарычных навук.
15 сакавіка - 105 гадоў з дня нараджэння Васіля Мялешкі, беларускага гісторыка, доктара гістарычных навук, прафесара.
17 сакавіка - 280 гадоў з дня нараджэння Яна Давіда Голанда (1746-1827), кампазітара, прыдворнага капельмайстра ў Радзівілаўскім тэатры ў Нясвіжы, аўтара беларускай аперэты "Агатка".
17 сакавіка - 130 гадоў з дня нараджэння Ізі Харыка (1896-1937), яўрэйска-беларускага паэта.
18 сакавіка - 105 гадоў таму (1921 г.) быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор паміж РСФСР і УССР з аднаго боку і Польшчай з другога (без удзелу Беларусі), у адпаведнасці з якім Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна адышлі да Польшчы.
18 сакавіка - 105 гадоў з дня нараджэння (1921) Аляксандра Палубінскага, беларускага педагога, краязнаўца, заслужанага работніка культуры Беларусі.
20 сакавіка - 130 гадоў з дня нараджэння (1896) Майсея Кульбака, яўрэйскага пісьменніка, культурнага дзеяча Беларусі.
27 сакавіка - 175 гадоў з дня нараджэння Аляксея Парфёнавіча Сапунова, беларускага археографа і краязнаўцы.
30 сакавіка - 95 гадоў з дня нараджэння Аляксея Пяткевіча, беларускага літаратуразнаўца, культуролага, кандыдата філалагічных навук, на працягу многіх гадоў старшыні Гарадзенскай гарадской арганізацыі ТБМ.
30 сакавіка - 70 гадоў з дня нараджэння Крысціны Лялько, беларускай пісьменніцы, перакладчыцы і журналісткі.
КРАСАВІК
2 красавіка - 75 гадоў таму назад заснавана вучэбна-педагагіч-нае выдавецтва "Народная асвета".
2 красавіка - 55 гадоў з дня нараджэння (1971) І ны Соркінай, беларускага гісторыка, кандыдата гістарычных навук, дацэнта.
2 красавіка - 35 гадоў з дня адкрыцця (1991) у Гарадзенскім універсітэце імя Я. Купалы факуль-тэта беларускай філалогіі і культуры.
3 красавіка - 80 гадоў з дня нараджэння Рычарда Смольскага, беларускага тэатразнаўца, доктара мастацтвазнаўства, прафесара.
5 красавіка - 90 гадоў з дня нараджэння Рамана Тармолы, беларускага паэта.
6 красавіка - 75 гадоў з дня нараджэння Алега Антонавіча Яноўскага, кандыдата гістарычных навук, прафесара, загадчыка кафедры БДУ.
6 красавіка - 80 гадоў з дня нараджэння (1946) Валянціны Коўтун, беларускай пісьменніцы.
7 красавіка - 90 гадоў таму назад у БССР уведзена ўсеагульнае пачатковае навучанне для дзяцей ва ўзросце з 8 да 11 гадоў.
12 красавіка - 485 гадоў з дня нараджэння Іпація (1541-1613), пісьменніка-палеміста, дзяржаўнага, палітычнага і царкоўнага дзеяча ВКЛ.
12 красавіка - 65 гадоў таму назад першы ў свеце арбітальны касмічны палёт вакол Зямлі здзейсніў лётчык-касманаўт Юрый Аляксеевіч Гагарын з беларускай Смаленшчыны.
14 красавіка - 85 гадоў з дня нараджэння Полі Раксы, польскай артысткі тэатра і кіно. З Ліды.
15 красавіка - 85 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Дашкевіча, беларускага пісьменніка, журналіста.
16 красавіка - 70 гадоў з дня нараджэння Пятра Маляўкі, беларускага літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук, дацэнта Гарадзенскага ўніверсітэта імя Я. Купалы.
17 красавіка - 135 гадоў з дня нараджэння Язэпа Якаўлевіча Варонкі, беларускага грамадскага і палітычнага дзеяча.
19 красавіка - 145 гадоў з дня нараджэння Усевалада Макаравіча Ігнатоўскага, гісторыка і грамадскага дзеяча.
20 красавіка - 360 гадоў з дня нараджэння Крыштафа Завішы (1666-1721), пісьменніка-мемуарыста, перакладчыка, дзяржаўнага дзеяча.
23 красавіка - 195 гадоў з дня нараджэння (1831) Уладзіслава Борзабагатага, дзеяча нацыянальна-вызвольнага руху Беларусі, удзельніка паўстання супраць Расі ў 1863-1864 гг.
23 красавіка - 140 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Змітрака Бядулі (сапр. Плаўнік Самуіл Яўхімавіч, 1886 - 3.11.1941).
24 красавіка - 90 гадоў з дня нараджэння Веры Рыч (1936-2009), англійскай паэтэсы, перакладчыцы твораў беларускіх аўтараў.
28 красавіка - 70 гадоў з дня нараджэння Антаніны Хатэнкі, беларускай пісьменніцы.
29 красавіка - 105 гадоў з дня нараджэння Міколы Ермаловіча, беларускага гісторыка.
29 красавіка - 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Зялёнкі, беларускага мовазнаўца, кандыдата філа-лагічных навук, дацэнта.
30 красавіка - 145 гадоў з дня нараджэння Янкі Журбы, беларускага паэта.
30 красавіка - 80 гадоў з дня нараджэння (1946) Вольгі Ляшчынскай, беларускага мовазнаўца, доктара філалагічных навук, прафесара.
30 красавіка - 70 гадоў з дня нараджэння Ірыны Багдановіч, беларускай паэткі, літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук.
ТРАВЕНЬ
1 траўня - 95 гадоў з дня нараджэння Алега Лойкі, беларускага пісьменніка, літаратуразнаўца, доктара філалагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта НАН Беларусі.
5 траўня - 180 гадоў з дня нараджэння (1846) Генрыка Сянкевіча, польскага пісьменніка.
5 траўня - 70 гадоў з дня нараджэння Ігара Трусава, беларускага гісторыка, культуролага, краязнаўца.
6 траўня - 265 гадоў з дня нараджэння Станіслава Юндзіла, беларускага батаніка, доктара філасофіі.
8 траўня - 85 гадоў з дня на-раджэння Лідзіі Лук'янавай, беларускага гісторыка, кандыдата гістарычных навук, прафесара Гарадзенскага медуніверсітэта.
9 траўня - 85 гадоў з дня нараджэння Маі Цыбульскай, польскай паэткі, літаратуразнаўца, доктара філалогіі. З Ліды.
10 траўня - 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Хамяковай, беларускага літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук, дацэнта.
15 траўня - 110 гадоў з дня нараджэння Ніны Тарас, беларускай паэткі.
16 траўня - 40 гадоў з дня адкрыцця ў Гародні музея Максіма Багдановіча.
17 траўня - 345 гадоў з дня нараджэння (1681) Яна Радзівіла, дзяржаўнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага.
19 траўня - 90 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Піліпенкі, доктара гістарычных навук, этнографа.
20 траўня - 85 гадоў з дня нараджэння Мікалая Петрыкевіча, беларускага мовазнаўца, кандыдата філалагічных навук, дацэнта.
21 траўня - 155 гадоў таму назад (1871) у Гародні пачалася эпідэмія халеры.
24 траўня - 180 гадоў з дня нараджэння (1846) Антона Будзіловіча. рускага філолага-славіста, доктара славянскай філалогіі, гісторыка, члена-карэспандэнта Расійскай акадэміі навук.
28 траўня - 190 гадоў з дня нараджэння Яна Карловіча, беларускага этнографа, лінгвіста, музыка-знаўцы.
28 траўня - 145 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Луцкевіча, беларускага археолага, музеязнаўцы і грамадскага дзеяча.
29 траўня - 150 гадоў таму (1876 г.) у мястэчку Мар'іна Горка заснавана сельскагаспадарчая школа (цяпер сельскагаспадарчы каледж).
29 траўня - 80 гадоў таму назад у Менску пачалося будаўніцтва трактарга завода.
ЧЭРВЕНЬ
1 чэрвеня - 115 гадоў з дня нараджэння (1911) Якуба Міско, беларускага журналіста, заслужанага дзеяча культуры Беларусі.
1 чэрвеня - 80 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Генрыха Далідовіча (1946 г.).
3 чэрвеня - 240 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Тызенгаўза, беларускага вучонага ў галіне арніталогіі.
4 чэрвеня - 110 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Сіўко, беларускага паэта. Памёр у 2003 г.
5 чэрвеня - 180 гадоў з дня нараджэння Антона Будзіловіча, рускага мовазнаўца-славіста, доктара філалагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта Расійскай Акадэміі навук.
6 чэрвеня - 185 гадоў з дня нараджэння (1806 - 18.5.1910 ) Элізы Ажэшкі.
11 чэрвеня - 75 гадоў з дня нараджэння (1951) Сяргея Бугасава, беларускага музычнага педагога, кампазітара.
15 чэрвеня - 130 гадоў з дня нараджэння Паўла Каравайчыка, беларускага грамадска-культурнага дзеяча, пісьменніка. Загінуў у 1937 г.
18 чэрвеня - 220 гадоў з дня нараджэння рэвалюцыянера-ўтапіста Міхала Валовіча.
21 чэрвеня - 285 гадоў з дня нараджэння Жана Жалібера, вучонага прыродазнаўца, кіраўніка Гарадзенскай медыцынскай акадэміі.
22 чэрвеня - 105 гадоў таму (1921 г.) пачала выдавацца газета "Во славу Родины".
22 чэрвеня - 85 гадоў таму (1941 г.) пачалася Вялікая Айчынная вайна.
29 чэрвеня - 130 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Казлоўскага (1896-1943), беларускага паэта, публіцыста, перакладчыка, выдаўца, грамадскага дзеяча.
ЛІПЕНЬ
2 ліпеня - 240 гадоў з дня нараджэння Івана Лабойкі (1786-1861), гісторыка, літаратуразнаўца, лінгвіста.
5 ліпеня - 100 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Лазарука, педаго-га, літаратуразнаўцы.
7 ліпеня - 230 гадоў з дня нараджэння Яна Чачота, беларускага паэта, фалькларыста.
10 ліпеня - 245 гадоў з дня нараджэння Антона Марціноўскага (1781-03.01.1855), выдаўца, публі-цыста.
10 ліпеня - 155 гадоў з дня нараджэння Паўла Пятровіча Дземідовіча (1871 -7.03.1931), этнографа, фалькларыста і педагога.
11 ліпеня - 115 гадоў з дня нараджэння (1911) Анатоля Астрэйкі, беларускага паэта.
12 ліпеня - 85 гадоў з дня нараджэння Алега Георгіевіча Слукі, доктара гістарычных навук, прафесара Інстытута журналістыкі БДУ.
13 ліпеня - 160 гадоў з дня нараджэння Напалеона Чарноцкага, беларускага публіцыста, перакладчыка, лекара. Памёр у 1937 г.
14 ліпеня - 210 гадоў з дня нараджэння Гераніма Марцінкевіча (1816-1864), беларускага і польскага паэта, празаіка, драматурга.
15 ліпеня - 150 гадоў з дня нараджэння Алаізы Пашкевіч (Цёткі), беларускай пісьменніцы, грамадскай і культурнай дзяячкі.
15 ліпеня - 125 гадоў з дня нараджэння (1901) св. Серафіма Жыровіцкага (Рамана Шахмуця), беларускага праваслаўнага духоўніка, архімандрыта.
16 ліпеня - 160 гадоў з дня на-раджэння Адама Макрэцкага, беларускага і польскага вайскоўца, генерала.
20 ліпеня - 170 гадоў з дня нараджэння Часлава Пяткевіча (1856-1936), беларускага і польскага этнографа, фалькларыста.
22 ліпеня - 90 гадоў з дня нараджэння Валянціны Гаявой, народнай артысткі Беларусі, мастацкага кіраўніка і галоўнага балетмайстра харэаграфічнага ансамбля "Харошкі".
22 ліпеня - 90 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Чамярыцкага, беларускага літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук.
24 ліпеня - 265 гадоў з дня нараджэння Якуба Ясінскага, аднаго з кіраўнікоў паўстання 1794 года.
24 ліпеня - 130 гадоў з дня нараджэння (1896) Аляксандра Орсы, беларускага педагога, доктара прыродазнаўства.
27 ліпеня - ДЗЕНЬ ПРЫНЯЦЦЯ ДЭКЛАРАЦЫІ АБ ДЗЯРЖАЎНЫМ
СУВЕРЭНІТЭЦЕ БЕЛАРУСІ
Ліпень - 95 гадоў таму (1931 г.) заснаваны Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (цяпер БДЭУ) і Беларускі вышэйшы педагагічны інстытут (цяпер БДПУ імя Максіма Танка).
ЖНІВЕНЬ
1 жніўня - 105 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Урбановіча, беларускага педагога, краязнаўца.
3 жніўня - 70 гадоў з дня нараджэння Ганны Скаржынскай-Савіцкай, беларускай дзіцячай пісьменніцы.
4 жніўня - 350 гадоў з дня нараджэння Дамініка Рудніцкага, беларускага і польскага пісьменніка.
5 жніўня - 665 гадоў з дня нараджэння вялікага князя літоўскага Аляксандра (1461- 19.08. 1506).
5 жніўня - 520 гадоў таму (1506 г.) адбылася Клецкая бітва, у якой войскі ВКЛ перамаглі крымскіх татараў.
5 жніўня - 140 гадоў з дня нараджэння ў м. Дакудава Лідскага павета Браніслава Яманта, мастака, прафесара Віленскага ўніверсітэта імя Сэфана Баторыя, дэкана мастацкага факультэта і прафесар Торуньскага ўніверсітэта.
6 жніўня - 80 гадоў з дня нараджэння Ніны Кануннікавай, беларускага біёлага, доктара біялагічных навук, прафесара Гарадзенскага ўніверсітэта імя Я. Купалы.
9 жніўня - 100 гадоў з дня на-раджэння Янкі Запрудніка, беларускага грамадска-палітычнага дзеяча на эміграцыі, гісторыка.
11 жніўня - 170 гадоў з дня нараджэння У ладзіміра Дабравольскага (1856-07.05. 1920) этнографа, фалькларыста, лексікографа.
12 жніўня - 135 гадоў з дня нараджэння Мікалая Чарвякоўскага, беларускага краязнаўца, біб-ліяфіла.
14 жніўня - 120 гадоў з дня нараджэння Сяргея Новіка-Пеюна.
15 жніўня - 195 гадоў з дня нараджэння Вінцэся Каратынскага, беларускага паэта, журналіста, краязнаўца.
18 жніўня - 135 гадоў з дня нараджэння Макара Краўцова, беларускага пісьменніка, грамадска-палітычнага дзеяча. Загінуў у 1939 г.
18 жніўня - 90 гадоў з дня нараджэння Ніны Гаўрош, беларускага мовазнаўца, кандыдата філалагічных навук, прафесара.
22 жніўня - 165 гадоў з дня нараджэння Ігната Цярэнцьевіча Буйніцкага (1861 - 22.09.1917), тэатральнага дзеяча, акцёра, рэжысёра.
22 жніўня - 135 гадоў таму (1891 г.) у Віцебскў заснавана аб'яднанне сясцёр міласэрнасці Тавары-ства Чырвонага Крыжа - адно з першых у Беларусі.
23 жніўня - 230 гадоў з дня нараджэння Францішка Міцкевіча, удзельніка паўстання супраць Расіі ў 1830-31 гг.
25 жніўня - 35 гадоў таму (1991 г.) Вярхоўны Савет Беларускай ССР надаў статус Канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб суверэнітэце Беларускай ССР. Беларусь стала незалежнай дзяржавай.
28 жніўня - 90 гадоў з дня нараджэння паэта Генадзя Мікалаевіча Бураўкіна.
30 жніўня - 90 гадоў з дня нараджэння Святланы Мусіенкі, беларускага літаратуразнаўца, доктара філалагічных навук, прафесара.
ВЕРАСЕНЬ
3 верасня - 295 гадоў з дня нараджэння Станіслава Богуш-Сестранцэвіча, беларускага грамадскага і рэлігійна-асветнага дзеяча, каталіцкага мітрапаліта.
4 верасня - 90 гадоў з дня нараджэння Сакрата Яновіча, беларускага пісьменніка ў Польшчы.
5 верасня - 125 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Віталя Вольскага.
6 верасня - 80 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Дзмітрыевіча Селяменева, кандыдата гістарычных навук, дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.
8 верасня - 80 гадоў з дня нараджэння Сяргея Габрусевіча, беларускага філосафа, культуролага, кандыдата філасофскіх навук, прафесара.
11 верасня - 185 гадоў з дня нараджэння (1841) Гіяцынта Альхімовіча, беларускага і французскага мастака.
14 верасня - 120 гадоў з дня выхаду (1906) газеты "Наша доля", першага легальнага выдання на беларускай мове. Выходзіла да 14 снежня 1906 г. у Вільні.
16 верасня - 95 гадоў з дня нараджэння Пятра Фёдаравіча Лысенкі, доктара гістарычных на-вук, прафесара, галоўнага навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
19 верасня - 35 гадоў таму (1991 г.) Вярхоўны Савет БССР зацвердзіў назву нашай дзяржавы "Рэспубліка Беларусь" і прыняў новыя Дзяржаўныя сімвалы: герб "Пагоня" і бела-чырвона-белы сцяг (прымяняліся да 15 траўня 1995 г.).
21 верасня - 150 гадоў таму (1876 г.) у мястэчку Свіслач заснавана настаўніцкая семінарыя, якая існавала да 1921 г.
22 верасня - 75 гадоў Уладзіміру Коласу, беларускаму кінарэжысёру, заснавальніку і дырэктару Беларускага гуманітарнага ліцэя.
24 верасня - 385 гадоў з дня нараджэння Станіслава Незабітоўскага, беларускага грамадскага і культурнага дзеяча.
26 верасня - ЕЎРАПЕЙСКІ ДЗЕНЬ МОЎ
29 верасня - 135 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Смоліча, беларуска дзяржаўна-палітычнага дзеяча, вучонага ў галіне эканомікі, геаграфіі Беларусі, прафесара. Загінуў у 1938 годзе.
30 верасня - 95 гадоў з дня нараджэння Ніла Сымонавіча Гіле-віча, Народнага паэта Беларусі.
КАСТРЫЧНІК
4 кастрычніка - 285 гадоў з дня нараджэння Францішка Карпінскага (1741-1825), паэта сентыменталіста, асветніка.
6 кастрычніка - 150 гадоў з дня нараджэння Яна Булгака, беларускага фотамастака, этнографа.
7 кастрычніка - 115 гадоў з дня нараджэння Валянціна Рамановіча, беларускага мастака.
7 кастрычніка - 75 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Вітальевіча Шведа, доктара гістарычных навук, прафесара Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
9 кастрычніка - 430 гадоў таму (1596 г.) заключана Берасцей-ская царкоўная унія.
10 кастрычніка - 105 гадоў з дня нараджэння (1921) Міхаіла Гарабца, беларускага музычнага педагога, кампазітара.
10 кастрычніка - 230 гадоў з дня нараджэння Міхала Бэз-Карніловіча (1796-1862), беларускага гісторыка, краязнаўца, этнографа.
10 кастрычніка - 95 гадоў з дня нараджэння (1931) Уладзіміра Нядзелькі, беларускага гісторыка, кандыдата гістарычных навук, дацэнта.
13 кастрычніка - 130 гадоў з дня нараджэння Мікалая Шчакаціхіна (1896-1940), беларускага мастацтвазнаўца, гісторыка, тэарэтыка мастацтва, педагога.
15 кастрычніка - 65 гадоў з часу адкрыцця (1961 г.) у Крычаве раённага краязнаўчага музея.
16 кастрычніка - 110 гадоў з дня адкрыцця ў Свіслачы беларускай настаўніцкай семінарыі.
18 кастрычніка - 120 гадоў з дня нараджэння Алеся Салагуба, беларускага паэта, удзельніка вызвольнага руху ў Заходняй Беларусі. Загінуў у 1934 г.
20 кастрычніка - 520 гадоў таму (1506 г.) паны-рада ВКЛ выбралі вялікім князем літоўскім Жыгімонта Старога, княжыў да 1 красавіка 1548 г.
20 кастрычніка - 110 гадоў з дня нараджэння Алеся Сучка (1916-1993), беларускага паэта.
22 кастрычніка - 525 гадоў таму (1501 г.) вялікі князь літоўскі Аляксандр выдаў Мельніцкі прывілей, які пашырыў паўнамоцтвы шляхты ў палітычным жыцці ВКЛ.
25 кастрычніка - 90 гадоў з дня нараджэння Віктара Турава (1936-31.10. 1996), кінарэжысёра, народнага артыста Беларусі.
26 кастрычніка - 155 гадоў з дня нараджэння (1871) Іосіфа Дамашэўскага, яўрэйскага пісьменніка.
27 кастрычніка - 65 гадоў з дня нараджэння (1961) Станіслава Янушкевіча, беларускага мовазнаўца, кандыдата філалагічных навук, дацэнта Гарадзенскага ўніверсітэта імя Я. Купалы.
27 кастрычніка - 55 гадоў з дня нараджэння (1971) Іны Швед, беларускай фалькларысткі, доктара філалагічных навук, прафесара.
30 кастрычніка - 105 гадоў таму (1921 г.) у Менску адкрыты Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
30 кастрычніка - 90 гадоў гадоў з дня нараджэння (1936) Генадзя Цыхуна, беларускага мовазнаўца-славіста, доктара філалагічных навук.
ЛІСТАПАД
2 лістапада - 190 гадоў з дня нараджэння Міхала Эльвіра Андрыёлі (1836-1893), жывапісца, ілюстра-тара, удзельніка паўстання 1863-1864 гг.
4 лістапада - 210 гадоў з дня нараджэння Арцёма Вярыгі-Дарэўскага (1816-1884), беларускага паэта, драматурга, публіцыста, удзельніка паўстання 1863-1864 гг.
6 лістапада - 135 гадоў з дня нараджэння Іосіфа Воўк-Левановіча (1891-1943), беларускага мовазнаўца.
7 лістапада - 130 гадоў з дня нараджэння Міхася Чарота (1896-1937), беларускага паэта, драматурга, празаіка, грамадскага дзеяча.
8 лістапада - 70 гадоў таму (1956 г.) адкрыты Музей абароны Брэсцкай крэпасці.
10 лістапада - 105 гадоў з дня нараджэння Віктара Уладзіміравіча Роўды (1921-18.11.2007), харавога дырыжора, народнага артыста СССР.
11 лістапада - 205 гадоў з дня нараджэння Фёдара Дастаеўскага (1821-09.02.1881), рускага пісьменніка, бацькі якога маюць беларускае паходжанне.
11 лістапада - 75 гадоў з дня нараджэння (1951) Алеся Судара, беларускага мастака.
13 лістапада - 220 гадоў з дня нараджэння Эміліі Плятэр (1806-1831), беларускай фалькларысткі, удзельніцы паўстання 1830-1831 гг.
13 лістапада - ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ ШКОЛЫ
14 лістапада - 110 гадоў з дня выхаду (1916) газеты "Дзянніца" пад рэдакцыяй Цішкі Гартнага. Існавала да1917 г.
14 лістапада - 100 гадоў таму (1926) адбылася Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі.
18 лістапада - 95 гадоў з дня нараджэння паэта Анатоля Вярцінскага.
18 лістапада - 90 гадоў таму (1936 г.) адкрыты Дом Чырвонай Арміі (цяпер Цэнтральны дом афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь).
18 лістапада - 60 гадоў з дня нараджэння Святланы Тарасавай, беларускага літаратуразнаўца і крытыка.
22 лістапада - 120 гадоў таму (1906 г.) выдадзены ўказ аб выхадзе сялян з грамады - пачатак правядзення Сталыпінскай аграрнай рэформы.
20 лістапада - 125 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Міхася Зарэцкага (Міхаіл Яўхімавіч Касянкоў, 1901 - 29.10.1937).
23 лістапада - 120 гадоў таму (1906 г.) выйшаў першы нумар штотыднёвай газеты "Наша Ніва" (выдавалася да 20 жніўня 1915 г.).
23 лістапада - 50 гадоў з дня нараджэння Міхася Скоблы, беларускага паэта, журналіста.
25 лістапада - 115 гадоў з дня нараджэння Яўгена Мікалаевіча Ціхановіча (1911 - 05.07.2005), мастака.
25 лістапада - 90 гадоў з дня нараджэння Івана Крэня, кандыдата гістарычных навук, ганаровага прафесара Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
25 лістапада - 80 гадоў з дня нараджэння Аляксандры Станкевіч, беларускага мовазнаўца, доктара філалагічных навук, прафесара.
26 лістапада - 135 гадоў з дня нараджэння Янкі Станкевіча, беларускага культурнага дзеяча, мова-знаўца, доктара славянскага мовазнаўства.
27 лістапада - 105 гадоў з дня нараджэння (1921) Уладзіміра Тарасевіча, беларускага грамадска-рэлігійнага дзеяча на эміграцыі, доктара тэалогіі.
28 лістапада - 155 гадоў таму (1871 г.) уведзена ў эксплуатацыю чыгуначная магістраль Смаленск - Менск - Бярэсце.
28 лістапада - 110 гадоў таму (1916 г.) у Вільні створаны Першы беларускі тэатр пад кіраўніцтвам Францішка Аляхновіча.
28 лістапада - 30 гадоў таму (1996 г.) утвораны Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь: Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі.
29 лістапада - 35 гадоў таму назад у Гародні створаны беларускі хор "Бацькаўшчына" (кіраўнік В.В. Кунцэвіч).
СНЕЖАНЬ
1 снежня - 170 гадоў з дня адкрыцця (1856) Віленскага музея старажытнасцей, заснаванага Я. Тышкевічам. Існаваў да 1914 г.
2 снежня - 250 гадоў з дня нараджэння Анёла Доўгірда, беларускага філосафа, псіхолага, педагога.
3 снежня - 105 гадоў таму (1921 г.) у Менску створана Беларуская рэспубліканская кантора Дзяржбанка РСФСР (з 1991 г. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь).
4 снежня - 435 гадоў з дня нараджэння (1591) Жыгімонта Радзівіла, дзяржаўнага і ваеннага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага.
4 снежня - 85 гадоў з дня нараджэння Івана Пяшко, беларускага пісьменніка, журналіста.
5 снежня - 140 гадоў з дня нараджэння Міколы Равенскага, беларускага кампазітара.
7 снежня - 105 гадоў таму (1921 г.) у Заходняй Беларусі заснавана Таварыства беларускай школы (ТБШ), якое дзейнічала да 1937 г.
8 снежня - 35 гадоў таму (1991 г.) кіраўнікі Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Беларусь і Украіны дэнансавалі Саюзны дагавор 1922 г. і падпісалі Пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
9 снежня - 135 гадоў з дня нараджэння Максіма Адамавіча Багдановіча (1891-25.05.1917), паэта.
9 снежня - 50 гадоў таму (1976 г.) Савет Міністраў БССР прыняў пастанову аб стварэнні Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту.
11 снежня - 150 гадоў з дня на-раджэння Мечыслава Карловіча (1876-1909), кампазітара, дырыжора.
15 снежня - 105 гадоў з дня нараджэння (1921) Сцяпана Александровіча, беларускага пісьменніка, літаратуразнаўца, доктара філалагічных навук, прафесара.
16 снежня - 75 гадоў таму заснаваны Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку (ЗША).
16 снежня - 60 гадоў таму (1976 г.) Савет Міністраў БССР прыняў пастанову аб стварэнні Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту.
17 снежня - 140 гадоў з дня нараджэння Міколы Равенскага (1886-1953), беларускага кампазітара.
21 снежня - 230 гадоў з дня нараджэння Тамаша Зана (1796-1855), беларускага паэта-рамантыка.
24 снежня - 135 гадоў з дня нараджэння (1891) Адама Станкевіча, беларускага грамадска-палітычнага і рэлігійна-культуранага дзеяча, каталіцкага духоўніка.
24 снежня - 130 гадоў з дня нараджэння (1896) Уладзіслава Ярэмы, стваральніка першага лялечнага тэатра ў Гародні (1940).
25 снежня - 135 гадоў з дня нараджэння Уладзіславы Луцэвіч (1891-1960), жонкі Янкі Купалы.
25 снежня - 130 гадоў з дня нараджэння (1896) Юліі Бібілы, беларускай культурнай дзяячкі, бібліёграфа.
27 снежня - 190 гадоў з дня нараджэння Валерыя Урублеўскага, аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863-64 гг.
29 снежня - 145 гадоў з дня нараджэння (1881) Іосіфа Яшунскага, яўрэйскага пісьменніка. Загінуў у 1943 г.
30 снежня - 115 гадоў гадоў з дня нараджэння (1911) Лідзіі Ялоўчык, беларускай пісьменніцы, педагога.
30 снежня - 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Аркадзевіча Сосны, кандыдата гістарычных навук, дацэнта.
31 снежня - 95 гадоў з дня нараджэння Пятра Іосіфавіча Зялінскага, доктара гістарычных навук, прафесара БДУ.
У 2026 ГОДЗЕ:
1115 гадоў таму (911 г.) радзімічы, крывічы і дулебы прынялі ўдзел у другім паходзе кіеўскага князя Алега на Царград (Візантыю).
1035 гадоў таму (991 г.) у Полацку пачала стварацца першая хрысціянская епархія.
1025 гадоў таму (1001 г.) у г. Друцк пабудаваны адзін з першых хрысціянскіх сабораў.
1005 гадоў з часу бітвы палачан з дружынай Яраслава Мудрага на р. Судома ў час паходу Брачыслава Ізяславіча на Ноўгарад (1021 г.).
960 гадоў з часу паходу полацкага князя Усяслава Брачыславіча на Ноўгарад і захопу яго (1066 г.).
960 гадоў з часу пабудовы Сафійскага сабора ў Полацку (1066 г.).
890 гадоў з часу першага ўпамінання ў летапісах пра г. Крычаў (Крэчут), Слаўгарад (Прапойск) (пад 1136 г).
865 гадоў таму (1161 г.) полацкі майстар Лазар Богша зрабіў крыж па замове Ефрасінні Полацкай.
865 гадоў таму (1161 г.) у Полацку дойлідам Іаанам пабудаваны Спаса-Ефрасіннеўскі сабор па замове Ефрасінні Полацкай. Будаўніцтва вялося 9 гадоў.
855 гадоў таму назад па загадзе друцкага князя Рагвалода Барысавіча (у хрышчэнні Васіль) створаны манументальны помнік эпіграфікі - Рагвалодаў камень.
780 гадоў таму (1246 г.) князь ВКЛ Міндоўг прыняў праваслаўную веру.
750 гадоў з часу першага ўпамінання ў летапісах пра г. Камянец (пад 1276 г).
710 гадоў з часу заснавання дынастыі Гедзімінавічаў (1316 г).
700 гадоў таму назад адбыўся паход войска ВКЛ на чале з Давыдам Гарадзенскім на Брандэнбург і здрадніцкае забойства палкаводца.
640 гадоў з часу першага ўпамінання ў летапісах (пад 1386 г.) г. Дрыса (з 1962 - Верхнядзвінск).
640 гадоў з пачатку кіравання дынастыі Ягайлавічаў (1386 г). Кіравала Каралеўствам Польскім і ВКЛ. Спыніла сваё існаванне ў 1572 г.
635 гадоў з часу надання г. Гародні права на самакіраванне па Магдэбургскаму праву.
580 гадоў з часу стварэння Беларуска-літоўскага летапіса (1446 г.).
540 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах пра м. Астравец (пад 1486 г.).
515 гадоў таму (1511 г.) Наваградак атрымаў права на самакіра-ванне па Магдэбургскаму праву.
495 гадоў таму Слонім атрымаў права на самакіраванне па Маг-дэбургскаму праву (1531 г.)
485 гадоў таму быў створаны паляўнічы запаведнік у Белавежскай пушчы (1541 г.).
450 гадоў таму г. Гародня стала рэзідэнцыяй караля польскага і вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя (1576 г.) і была ёй на працягу 10 гадоў.
440 гадоў таму г. Нясвіж атрымаў права на самакіраванне па Магдэбургскаму праву (1586 г.).
430 гадоў таму ў Вільні выдадзены "Азбука" і "Граматика словенска..." Лаўрэнція Зізанія (1596 г.).
410 гадоў з часу выступлення гараджан Менска і Мазыра супраць Берасцейскай царкоўнай уніі (1616 г.).
390 гадоў з часу атрымання г. Мсціславам права на самакіраванне па Магдэбургскаму праву (1636 г.).
260 гадоў з часу прыняцця соймам пастановы пра ўвядзеннеў ВКЛ адзінай сістэмы мер і вагі (1766 г.).
250 гадоў таму гарады і мястэчкі ўсходняй часткі Беларусі, што далучаліся да Расійскай імперыі па першым падзеле Рэчы Паспалітай, пазбаўлены права на самакіраванне па Магдэбургскаму праву (1776).
235 гадоў з дня нараджэння Казіміра Гаўрылавіча Чарноўскага (1791, маёнтак Карытніца Ігуменскага р-на Менскага ваяв., цяпер Бялыніцкі р-н - 08.11.1847), аднаго з вынаходнікаў падводнага карабля (1825 -1827 гг.), рэвалюцыянера.
190 гадоў з часу выдання царскага ўказа пра ўвядзенне ва ўсіх навучальных установах Беларусі выкладання прадметаў на рускай мове (1836 г.).
180 гадоў з пачатку выдання Актаў Заходняй Расіі - 5-томнага зборніка дакументаў па гісторыі Беларусі, Украіны і Літвы за XIV - XVII стст. (1846 г). Складальнікам і рэдактарам першых чатырох тамоў быў наш зямляк Іван Іванавіч Грыгаровіч (1790 або 1792, Прапойск, цяпер г. Слаўгарад Магілёўскай вобл. - 1862).
160 гадоў з часу нараджэння Андрэя Сніткі (1866, Вільня - 13.03.1920), археолага і краязнаўца.
160 гадоў з пачатку руху цягнікоў па Рыга-Арлоўскай чыгунцы на ўчастку Віцебск - Полацк - Дзвінск (1866).
145 гадоў (1881 г.) ад моманту закладкі Імператарскай лясной аховай парка Гарні пад Лідай.
140 гадоў з часу ўводу ў эксплуатацыю чыгуначнай лініі Лунінец - Гомель (1886 г).
120 гадоў з часу заснавання ў Менску мастацкай школы-студыі Янкеля Мордухавіча Кругера (1906 г.).
120 гадоў з часу заснавання Марцінам Кухтам (1875-1942?) прыватнай друкарні ў Вільні. Выпускала кнігі, газеты і часопісы. Друкавала газету "Наша ніва" (з 1906 г).
95 гадоў з часу адкрыцця ў Менску Беларускага тэатра юнага гледача (1931 г).
70 гадоў таму ў г. Беластоку (Польшча) заснавана Беларускае грамадска-культурнае таварыства (БГКТ), якое пачало выдаваць газету "Ніва". У Варшаўскім універсітэце створана кафедра беларускай філалогіі (1956 г.).
"Гісторыя даследавання на нас не спыніцца…"
Эпісталярый
Так пісаў у лісце да краязнаўца, археолага, паэта, вязня сталінскіх лагераў Васіля Супруна (1926-2007) вучоны-гісторык, археолаг, краязнавец, фалькларыст, літаратуразнавец, аўтар шэрагу літаратурна-краязнаўчых нарысаў, кніг па гісторыі гарадоў Беларусі Генадзь Каханоўскі (1936-1994), якому 8 студзеня споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння.
У 1979 годзе Генадзь Каханоўскі абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме "Станаўленне археалогіі і гістарычнага краязнаўства Беларусі ў эпоху феадалізму", а праз тры гады быў запрошаны на працу ў Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. З 1991 па 1994 год ён працаваў у Нацыянальным навукова-асветным цэнтры імя Францыска Скарыны, дзе займаўся пытаннямі краязнаўства, музеязнаўства і бібліятэказнаўства. У 1992 годзе даследчык абараніў доктарскую дысертацыю.
Навуковая спадчына Генадзя Каханоўскага - гэта шматлікія публікацыі ў перыядычным друку, артыкулы ў энцыклапедычных выданнях і каля двух дзесяткаў кніг. Ён аўтар літаратурна-краязнаўчых нарысаў пра Янку Купалу, Максіма Багдановіча, Адама Гурыновіча, Фелікса Тапчэўскага, Міхася Чарота, гісторыка-эканамічных нарысаў "Маладзечна", "Вілейка" і іншых. Вучоны даследаваў развіццё гісторыка-літаратурнага працэсу XIX - пачатку ХХ стагоддзяў, асобныя перыяды жыцця і дзейнасці вядомых беларускіх пісьменнікаў, уводзіў у навуковы ўжытак імёны малавядомых літаратараў і г.д.
У прыватным архіве жыхара Слоніма Васіля Рубца захоўваецца архіў яго роднага дзядзькі Васіля Супруна. Спадар Васіль Рубец дазволіў мне карыстацца яго архівам. Сярод усіх цікавых матэрыялаў адшукаў я і два лісты ад Генадзя Каханоўскага да Васіля Супруна і два лісты Васіля Супруна да Генадзя Каханоўскага. Лісты былі напісаны ў 1991 годзе. Пра што разважалі краязнаўцы 35 гадоў таму - у іх пісьмах, якія сёння публікуюцца ўпершыню.
Лісты Генадзя Каханоўскага да Васіля Супруна
12 студзеня 1991 г.
Глыбокапаважаны Васіль Рыгоравіч!
Атрымаў я першы і другі пакеты з выкладам хвалюючай нас усіх праблемы. Вы зрабілі грунтоўную гістарыяграфію балцкай праблемы. А погляды могуць быць рознымі, важна, каб яны былі аб'ектыўнымі, суладнымі гістарычнай праўдзе.
У большасці выпадкаў я з Вамі згодзен, але ёсць моманты, дзе мне здаецца, патрэбна дадатковая прапрацоўка матэрыялаў. І як бы мы тут не стараліся, патрэбна памятаць, што гісторыя даследавання на нас не спыніцца. Спрэчкі будуць і ў 21-ым стагоддзі, тут ніхто не можа сказаць апошняга слова, але кожны даследчык мае права на сваё слова, сваю думку. Перакананы, што тут умяшаюцца маладыя археолагі з новымі метадамі даследаванняў, рэгрэсіўным аналізам і іншымі. Вось тут якраз важна ўлічыць усе пункты гледжання. Усё ж асноўным матэрыялам будуць прадметы жывой мінуўшчыны.
Я ўжо гаварыў з Вольгай Міхайлаўнай Іпатавай. Ледзве не аддаў ужо матэрыял, але нібы адчуваў, што Вы яшчэ прышлеце. Аказваецца, і самі Вы ўжо паслалі ў "Спадчыну ". Яна мне сказала, што матэрыял велікаваты, цяжкі для ўспрыняцця. Я ёй яшчэ раз пазваню і папрашу, каб яна аднеслася ўважліва і дала матэрыял. Напэўна, яна пашле яго каму-небудзь са спецыялістаў на заключэнне, а, магчыма, і сама рэдакцыя возьме на сябе рашэнне.
Міколу Іванавіча Ермаловіча я ўжо ведаю і дружу з ім з 1962 года. Гэты чалавек таксама нямала перажыў. Зараз ён у някепскай форме, дзякуючы спорту. Але зрок амаль ніякі. Чытаць, хадзіць без павадыра яму цяжка. Некалі жонка яму дапагала, але жонка памерла ў 1989 годзе і ён застаўся з дачкой і сынам. Пісаў ён даўно, але друкавацца не хацеў, і я яго проста ўгаворваў. Ён быў перакананы, што яго "Старажытную Беларусь" ніхто не дасць. Я пайшоў да Г. Далідовіча ў "Маладосць", і той паабяцаў, што захаваюць яго ўсё без змяненняў. Ермаловіч сам пасля здзіўляўся, што ўпершыню яго надрукавалі адзін да аднаго, з коскамі і кропкамі.
Зрэшты, Вы і самі яму можаце напісаць: г. Маладзечна, 222310, пр-т Леніна, 72, кв.8. Пастарайцеся пісаць трошкі большымі літарамі, чым мне, ён чытае. Амаль кожны дзень едзе ў Менск, у бібліятэку. У гэтым годзе яму 70.
Дарэмна Вы думаеце, што ўсе члены рэдкалегіі аднадумцы. Якраз і я супраць таго, каб "Спадчына" давала мастацкую літаратуру. Абяцалі зменшыць літаратурны наплыў, як толькі будзе больш гістарычных матэрыялаў, але ж не змяншаюць. У той жа час я радуюся, што ёсць матэрыялы, якія гожа ўпісваюцца ў часопіс. Трэба ўлічыць, што кіруюць часопісам літаратары. Даўно не збіралася рэдкалегія, так што ніхто з намі не радзіцца. Раней прысылалі змест чарговага нумара, а зараз і гэтага не атрымліваю. Так што мы з Вамі роўна знаёмімся з часопісам. З гэтага ўсяго, як палякі кажуць: "Oprocz honoru nic nie ma". Я не ў крыўдзе, абы толькі горш не было з часопісам.
Адам Мальдзіс збірае мемуары. Ці напісалі Вы? Ці пішуць Вашы знаёмыя, хто мае на гэта права? Урэшце, пісаць можа і просты селянін. І добра было б. Бедная тая нацыя, у якой малая мемуарная спадчына.
З пашанай Генадзь Каханоўскі.
P.S. Янка Саламевіч пераехаў з бальніцы ў санаторый "Ждановічы". Днямі спаўняецца 75 гадоў сапраўднаму беларускаму ксяндзу Вацлаву Чарняўскаму, які жыве ў Вішневе Валожынскага раёна. Ён склаў свой беларускі слоўнік, пераклаў усе службы на беларускую мову.
г. Маладзечна, 17 лютага 1991 г.
Глыбокапаважаны Васіль Рыгоравіч!
Даруйце, што я затрымаўся з адказам. Тут толькі мая віна, а Вашай я ніякай не бачу. Ведаю Вас толькі па цікавых публікацыях. І дзякуй Богу!
Я ведаю, што цяпер усе ўзяліся за кнігі "Памяць" у кожным раёне. Толькі, хто будзе пісаць. Надта мала творчых людзей, хто адчувае патрыятычны сэнс работы. Гэта я адчуў на сабе. Просьбы напісаць для кнігі "Памяць" атрымаў з Лагойска, Докшыц, Смаргоні, Пружан, Валожына, Койданава. Разумеецца, мне яшчэ шмат трэба пісаць і для Маладзечна. Хоць я многа папрацаваў для свайго горада і раёна, але матэрыялаў столькі назбірана, што трэба самому ўсё прыводзіць у пэўны парадак. Самае цікавае, што кіруюць на месцах гэтай справай не гісторыкі, а журналісты, партапаратчыкі. Гэта не сур'ёзна.
Я ж яшчэ папрацаваў для памяці Максіма Багдановіча. Спадзяюся, што да юбілею што-небудзь з'явіцца ў друку.
З пашанай Генадзь Каханоўскі.
Лісты Васіля Супруна да Генадзя Каханоўскага
Слонім, 17 студзеня 1991 г.
Вельмі паважаны Генадзь Аляксандравіч!
Толькі што атрымаў Ваш ліст. Дзякую шчыра. Па праўдзе сказаць, я ўжо чакаў Вашага адказу. Хацелася ведаць, ці атрымалі маю карэспандэнцыю і якое ўражанне выклікала яна. Згодзен, што ўсякая новая думка міжволі выклікае крытыку. Інакш нельга ацаніць яе верагоднасць. Тым больш, што ў дадзеным артыкуле мной уздымаецца некалькі праблем і даволі складаных. Хацелася б безумоўна, каб матэрыял прайшоў праз прыдзірлівую крытыку спецыялістаў, а гэта значыць, каб быў надрукаваны і пасля дэталёва абмеркаваны гісторыкамі і археолагамі. Гэта для мяне вельмі важна, таму што на гэтай думцы заснавана некалькі іншых навуковых вывадаў, маючых адносіны да гісторыі Беларусі.
Дзякую за інфармацыю пра М. Ермаловіча, Я. Саламевіча і В. Чарняўскага. Пастараюся ім напісаць. Людзі вартыя не толькі памяці, але і пашаны. Трэба, каб яны адчувалі хоць нейкую падтрымку - маральную ці сяброўскую.
Адносна Адама Мальдзіса і мемуараў. Не зусім разумею яго задумку. Чые мемуары ён збірае і з якой мэтай? Наогул, гэта складанае пытанне. Мае сябры, наколькі ведаю, не пісалі такіх. Толькі ад М.Чарняўскага даведаўся, што Ларыса Геніюш такія пісала, затым былі апублікаваны ў той жа "Маладосці". Я сур'ёзна не думаў над гэтым. Хоць, магчыма, некалі прыйдзецца паспрабаваць. Аднак мае мемуары не змогуць пабачыць свет нават пры сучасным рэжыме, як і многія лагерныя вершы. Іх час яшчэ не прыйшоў, не знаю, ці прыйдзе.
Хочацца верыць у лепшае і дачакацца. Але падзеі апошніх дзён у суседняй Літве гавораць аб многім. "Адлігі" пераходзяць у вясну, або змяняюцца марозамі. Я ж вельмі люблю вясну! Пачакаем.
За клопаты перад В. Іпатавай шчыра дзякую. Вельмі хацеў яе пабачыць, але ўсё не ўдаецца, не застаю. Думаю быць у Менску яшчэ ў студзені.
А Вам жадаю добрага здароўя, поспехаў ва ўсім і ўдач! Чытаў каляндар і Вашы артыкулы.
Васіль Супрун.
Слонім, 11 лютага 1991 г.
Даражэнькі Генадзь Аляксандравіч!
Вось ужо амаль месяц, як спынілася наша перапіска. Хвалююць матывы. Магчыма пакрыўдзіліся за нешта? Мы ж так мала ведаем адзін аднаго і, магчыма, нечым я змог Вас пакрыўдзіць. Даруйце.
Ведаеце, у маім жыцці ўжо былі непрабачаныя і невытлумачаныя казусы, якія будуць раніць сэрца ўсё жыццё, і разгадаць прычыну якіх я напэўна так і не змагу. Я маю на ўвазе адносіны з шаноўнай і вельмі дарагой для мяне Ларысай Антонаўнай Геніюш. Гэта быў для мяне самы блізкі чалавек, якому я не мог бы прычыніць болю ці крыўды ў самых адчайных сітуацыях. А яна, паддаўшыся правакацыі чужых, варожых нашай агульнай справе асоб (я так думаю) і, напэўна, сваёй недаверлівасці, "ахрысціла" мяне самым страшным здраднікам. А за што? Я нават не змагу спытаць у нікога. Пры жыцці, нават у апошні год, некалькі месяцаў перад смерцю, яна не заікнулася аб гэтым. А пісьмова абвінаваціла (хоць мала верыцца). Вось бачыце на што здольны людзі пры ўтрыраванні падазронасці і недаверу нават самым шчырым сябрам. Але гэта асаблівасці псіхікі жанчын. І няхай застаюцца на іх сумленні. Спадзяюся, што такога ўроку больш не будзе. Гэта плата за адданасць.
Шаноўны Дружа! Ведаю, што Вы загружаны працай, як усе творчыя людзі, а ліставанне забірае час, але лічу сваім абавязкам, як вальнейшы, бо пенсіянер, падтрымліваць наладжаную сувязь. І даруйце мне за гэта. Пры гэтым хачу прасіць прабачэння за паспешлівасць з высылкай артыкула "З глыбінь стагоддзяў". Прайшоў час, і я сам разачараваўся ім, асабліва мовай выкладання думкі. Пачаў крыху шліфаваць, але навалілася непрадбачаная работа - патрэбна значна пашырыць дасавецкі перыяд у зборнік гістарычных матэрыялаў "Памяць. Слонімскі раён". Выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя" дазволіла замест 30 старонак даваць па гэтаму перыяду аж 300 старонак друкаваных на машынцы. Мне нарэшце даручылі рыхтаваць увесь гэты раздзел. Разумееце, які гэта аб'ём? Вось сяджу, канешне, столькі набраць не змагу, але хочацца крыху падчысціць свае накіды на краязнаўчую тэму. Ужо напісаны асобныя артыкулы пад загалоўкамі "З археалагічнай спадчыны", "Штрыхі з мінулага Слоніма", "Гістарычны арэол Жыровіч", "Слонім, год 1812", "Водгук паўстання 1863 года", "Наш зямляк Т. Касцюшка", "Памяць вякоў" (аб архітэктурных помніках). Напісана каля 100 старонак. Частка матэрыялаў напісана раней, але прышлося дапрацоўваць.
Такім чынам, наша з Вамі задума часова адкладваецца. Пачаў накідаць успаміны, але нічога не атрымліваецца, суха і нецікава.
З часопіса "Беларусь" атрымаў паведамленне, што рыхтуюць падборку маіх вершаў.
Ад Міколы Ермаловіча таксама атрымаў кароценькі адказ на пасланы яму ліст. Напісаў другі. У Менск выехаць не змог, не паспеў падрыхтавацца.
Вось, бадай, і ўсе мае навіны. Даруйце, што сваімі асабістымі справамі забіваю Вам галаву, забіраю час. Проста хачу крыху апраўдацца перад самім сабой. Страшна хутка ляціць час, а зроблена так мала. Планы зрываюцца, таму хапаешся за ўсё і гэта не на карысць. А ўжо скора вясна, пачнуцца работы на садовым участку і ўся пісаніна адойдзе на другі план.
Хацелася б больш ведаць аб Вашых навінах, духоўным жыцці і планах, аб жыцці сталіцы і Маладзечна. Напішыце, ці чулі што-небудзь пра Сяргея Пятровіча Яноўскага (1925 г.н.), Канстанціна Адамавіча Альшэўскага (1922 г.н.), Антона Канстанцінавіча Кабака (1925 г.н.), Аліка Бацяноўскага? Гэта мае знаёмыя з Маладзечаншчыны, былога Ільянскага раёна і інш.
Жадаю Вам добрага здароўя, дабра і плёну!
З пашанай - Ваш Васіль Супрун.
БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Станіслаў Суднік
Колеры і масці ў Лідзе і ў астатняй Беларусі
(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)
Колер валасоў
Пры штучнай афарбоўцы валасоў кожны натуральны колер дзеліцца на шэраг адценняў, якія могуць мець і натуральныя аналагі, але пры дапамозе фарбавальнікаў ствараюцца лёгка і хутка.
Безумоўна, блонд проста не можа выйсці з моды. Але якія менавіта яго адценні цяпер самыя трэндавыя? Магчыма, вам спадабаецца мядовы, трускалкавы, залацісты ці халодны блонд? Дарэчы, за асветленымі валасамі патрэбен адмысловы догляд. Усе колеры валасоў маюць патрэбу ў клопаце, але блонд асабліва капрызны.
1. Залацісты блонд.
Залацістыя светлыя валасы. Credit: Rex by Shutterstock.
2. Жамчужны ці перламутравы блонд.
Светлыя валасы з перламутравым ці жамчужным адлівам. Credit: Rex by All Things Hair.
3. Плацінавы блонд.
Ідэальны плацінавы блондаў без непрыемнай жаўцізны. Credit: Rex by Shutterstock.
4. Пшанічны колер валасоў.
Натуральнае адценне светлых валасоў. Credit: Rex by All Things Hair.
5. Мядовы блонд.
Цёплае і "салодкае" адценне валасоў. Credit: Rex by Shutterstock.
6. Бэжавы ці нюдавы.
Далікатнае і нейтральнае бэжавае адценне блонду. Credit: Rex by Shutterstock.
7. Папялісты бландын.
Светлыя пасмы з халодным шэрым подтоном. Credit: Rex by All Things Hair.
8. Трускалкавы блонд.
Светлыя валасы з лёгкім ружовым адценнем. Credit: Rex by All Things Hair.
9. Брудны ці цёмны блонд.
Гэта адценне падыходзіць да цёмных броваў і асмуглай скуры. Credit: Rex by All Things Hair.
Дарэчы, яшчэ больш пра доглядд за афарбаванымі валасамі можна даведацца на YouTube-канале ATH.
Каштанавыя і карычневыя адценні валасоў.
Вядома, каштанавыя і светла-каштанавыя адценні заўсёды будуць мець сваіх прыхільніц.
10. Карычневыя валасы.
Карычневы колер валасоў - мабыць, адзін з самых распаўсюджаных і багатых адценнямі. Credit: Rex by All Things Hair.
11. Каштанавыя валасы.
Адценні каштана ніколі не губляюць папулярнасць. Credit: Rex by All Things Hair.
12. Шшакаладныя адценні.
Шакаладны колер валасоў. Credit: Rex by All Things Hair.
13. Адценне Колд Бру.
Модны кававы колер валасоў. Credit: Rex by All Things Hair.
14. Арэхавы колер валасоў.
Яшчэ адно натуральнае карычневае адценне. Credit: Rex by All Things Hair.
15. Шатэн.
Натуральнае і шматграннае адценне шатэн. Credit: Rex by All Things Hair.
16. Карамельнае адценне пасмаў.
Валасы з карамельным адценнем. Credit: Rex by All Things Hair.
17. Шакаладна-ліловыя адценні.
Шакаладныя пасмы з ліловым адценнем. Credit: Rex by Shutterstock.
18. Баклажан і махагон.
Усе колеры валасоў з карычнева-фіялетавымі і адценнямі чырвонага дрэва. Credit: Rex by Shutterstock.
19. Чырвона-карычневыя валасы.
Цёмна-чырвоныя валасы для яркіх натур. Credit: Rex by Shutterstock
20. Чорныя валасы
Чорныя валасы выглядаюць густымі і здаровымі. Credit: Rex by All Things Hair.
Русыя валасы.
21. Светла-русыя валасы.
Без сумневаў, багатыя і складаныя адценні русага далёка не для шэрых. Credit: Rex by Shutterstock.
22. Папяліста-русы колер валасоў.
Русыя валасы з халодным папялістым подтонам. Credit: Rex by All Things Hair.
23. Залаціста-русыя адценні.
Русыя валасы з цёплым залацістым подтонам. Credit: Rex by Shutterstock.
24. Цёмна-русыя валасы.
Натуральныя цёмныя адценні русых валасоў. Credit: Rex by All Things Hair.
25. Сярэдне-русыя пасмы.
Сярэднія тоны русага колеру валасоў. Credit: Rex by Shutterstock.
Руды колер валасоў.
26. Руды колер валасоў.
а) Рыжы.
Credit: Rex by Shutterstock.
б) Уласна руды.
Натуральны руды колер валасоў. Credit: Rex by All Things Hair.
27. Медны.
Усе колеры валасоў з яркім медным адценнем. Credit: Rex by All Things Hair.
28. Бардовае адценне валасоў.
Рудыя валасы з чырванаватым вінным адценнем. Credit: Rex by All Things Hair.
Рознакаляровыя валасы.
Да шчасця, прыхільніцам незвычайных колераў валасоў таксама ёсць з чаго абраць.
29. Ружовыя валасы.
Вызначана, незвычайнае адценне валасоў - выдатнае рашэнне для фэсту ці адпачынку. Credit: Rex by Shutterstock.
30. Пастэльныя валасы.
Зразумела, пасмы пастэльных адценняў, лаванды і попелу таксама не першы год натхняюць каларыстаў.
Credit: Rex by Shutterstock.
31. Сінія валасы.
Пасмы колеру марской хвалі. Credit: Rex by Shutterstock.
32. Зялёныя валасы.
Валасы незвычайнага зялёнага адцення. Credit: Rex by Shutterstock.
33. Сівы.
Між іншым, сівы колер валасоў па-ранейшаму застаецца адным з самых актуальных. Credit: Rex by Shutterstock.
34. Вясёлкавыя валасы.
Усе колеры валасоў у адной прычосцы! Credit: Rex by Shutterstock.
35.Неонавыя адценні.
Неонавыя адценні - усё самае зыркае і незвычайнае - можна паспрабаваць у рэальным жыцці.
Скажам, заўсёды можна прымерыць яркія пасмы ці нават парык адважнага адцення. Credit: Rex by Shutterstock.
Вядома, апроч усіх колераў валасоў, ёсць яшчэ і тыпы афарбоўвання. Напрыклад, можна сумясціць некалькі блізкіх адценняў, афарбаваць асобныя пасмы, зрабіць прыгожую расцяжку колеру.
Гэта больш, чым проста ідэя - гэта выбар кожнага з нас, які ўмацоўвае нашу краіну і культуру!
Кожная пятніца - роднае, сваё!
Праект пад такой назвай стартаваў у Беларусі! Яго мэта - паказаць багацце і якасць беларускіх тавараў, падкрэсліць іх канкурэнтаздольнасць і зрабіць падтрымку нацыянальнага вытворцы добрай традыцыяй. Сфера культуры ператворыць кожную пятніцу ў свята нацыянальнай самабытнасці праз мерапрыемствы з нацыянальным каларытам!
Палац культуры горада Ліды далучаецца!
Кожную пятніцу распавядаем навіну аб культурнай падзеі на роднай мове! Арганізуем канцэрты і творчыя вечарыны з нацыянальнай музыкай, паэзіяй, песнямі і фальклорым! Ад слова да песні, ад танца да традыцыі - выбіраем сваё!
Таксама кожную пятніцу любы жыхар нашай краіны можа далучыцца!
Купіць беларускія прадукты.
Надзець вопратку айчынных дызайнераў.
Паслухаць нацыянальную музыку і падзяліцца гэтым у сацыяльных сетках.
Мы разам зробім выбар на карысць беларускага - праз творчасць, традыцыі і культуру!
У Вільні і літоўскіх дварах, успаміны 1815 - 1843 гадоў*
Габрыэля Пузыня
(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)
У той і ў два папярэднія гады, віленцы рэгулярна бачылі, як за Вострай брамай у парк Корвела, дзе жылі Допельмайеры, едуць жоўтая карэтка і фаэтончык з двума чорнымі коньмі паноў Шумскага і Мастоўскага. Допельмайер быў цывільным губернатарам. Яго поўная досціпу жонка, трошкі смелая і трошкі саркастычная дама, чые размовы мелі дзіўны шарм для нашых паноў, якія любілі смяяцца, жартаваць і нават пляткарыць. Пані Допельмайер, курляндцы з кірпатым носам, усе было дазволена, яе язык ніколі не меў ні спакою, ні аброці, і аднойчы, калі спрэчка дайшла да выбару паміж слепатой і глухатой, яна адказала за сябе: "Pourvu qu'on me laisse ma langue" (фр. "Каб толькі я магла размаўляць!" - Л. Л.).
Рэсурса, на якую ўжо пачалі апранаць гладкія, аблягаючыя рукавы, і пікнік у Верках, які і ў гэты раз не абышоўся без нас, трошкі выпрасталі нашы ногі, але ў канцы траўня мы ўжо зноў пілі кіслае малако з свежым хлебам пад дабраўлянскімі ліпамі.
У ліпені нас наведала ўся пастаўская сям'я, нават з шасцігадовым Райнольдам. Калі б хто спытаў мяне, дзе ёсць шчасце на зямлі, я б адказала, што яно ёсць у Паставах і Дабраўлянах і праявай яго з'яўляюцца гэтыя дзве сям'і, аб'яднаныя ў адно цэлае, якія разам цешацца нявіннымі радасцямі ў прыгожай вёсцы ў прыгожую пару года. Я адчувала гэта ў той час і адчуваю яшчэ мацней цяпер, калі ўсё мінула! Цяжка знайсці больш прыгожае месца для сямейнага шчасця, чым дабраўлянскі сад, у якім на сонцы смяецца безліч кветак ці ў лугах пад месяцам блішчаць стужкі вады, дрыжаць чорныя цені ліп і ледзь бялее палац.
Кожны дзень пачынаўся са святой імшы ў капліцы, а потым ладзіўся шпацыр па садзе. Цёця звяртала ўвагу дачок на групы дрэў і серабрыстыя вербы, якія плялі косы на беразе ясных вод, на аксамітныя газоны (на іх звярталі ўвагу нават тыя, хто вярнуўся з Англіі), скошаныя і выраўненыя некалькі разоў за лета жалезным катком (вальцам), а калі госцю нешта не падабалася, газоны адразу ішлі пад касу, як барада элегантнага мужчыны. Клёпка кос будзіла нас на раніцы, і пах свежай травы біў у нос, як толькі мы выходзілі з дому. Добрае надвор'е і госці былі для нас непадзельнай і неабходнай часткай жыцця, і ў тую шчаслівую эпоху мы амаль што ніколі не сумавалі. За абедам складалася праграма дня. Тата раіў наведваць піўніцы, покуль стаіць жара. Ніхто таксама не адмаўляўся аддаць даніну павагі прапрадзедаўскім трохконным экіпажам, і пасля гарбаты і садавіны, мы адпраўляліся на шпацыр. Да ганка пад'язджаў чатырохконны коч, шасціконны шарабан, зручная брычка ці карыёлка ў суправаджэнні шасці вершнікаў. Праз столькі гадоў я ўсё яшчэ адчуваю сябе шчаслівай, калі ўспамінаю гэта. У стайні майго бацькі было столькі прыгожых коней, і ўсе яны былі дамарослымі, столькі слуг, і ўся яны былі людзьмі з нашай воласці, такія прыгожыя экіпажы і ўсе, акрамя сямейнага экіпажа з Варшавы, былі зроблены ў нашым двары, майстраў навучаў мой бацька, і рабіліся яны пад яго пільным вокам.
Кожнае лета заўсёды было шмат пагодных дзён, цэлых пагодных перыядаў, і калі адзін з іх заканчваўся, надыходзіў другі, таксама добры. Пасля ад'езду пастаўскіх сваякоў мы віталі кузэнаў са Случчыны, пляменнікаў па сёстрах майго бацькі: Карнелія Корбута і Люцыяна Вайніловіча. Першы ўжо стары халасцяк, прысвяціў сябе службе дамам і ўвесь свой досціп накіроўваў на французскія кампліменты. У маладосці ён выступаў на імянінах свайго бацькі ў ролі Шарманцкага з "Вяртання пасланца" і, здаецца, усё яшчэ размаўляў са старасцінай ці нешта сведчыў панне Тарэсе. Прыхільнік класічнай паэзіі, ён ведаў на памяць Сіда і Гарацыя. У кожнай маладой жанчыне бачыў Ксімену і любіў яе больш, чым жыццё. Гуляючы ў віст, калі справа ішла пра чырвенны туз, пампезна пытаўся ў партнёра: "Родрык, ці маеш сэрца?", а кожны шпацыр карыёлкай быў для яго выправай Гіпаліта і г. д.
Люцыяна не бачылі з часоў дзіцячых заляцанняў да паннаў Багаеўскай і Несялоўскай, для якіх ён парадзіраваў трыялеты Зана, а зараз прадстаў перад намі важным, ганарлівым, задуменным, з барадой і вусамі, якія нечакана выгадаваў у 1819 годзе. Быў перакормлены Бальзакам і Сю, у замужніх жанчынах бачыў графіню д'Эспар (гераіня аповесці Бальзака "Справа аб апецы" - Л. Л.), у маладых дамах Яўгенню Грандэ (гераіня аднайменнага рамана Бальзака - Л. Л.), а сам паводзіў сябе, як героі Сю і смяяўся з нашага захаплення Вальтэрам Скотам, якога, дарэчы, не чытаў. Гэта, аднак, не перашкаджала яму вывучыць на памяць "Дзяды" і прыгожа дэкламаваць "Фарыса" і "Імправізацыі". Мой бацька любіў сваю кроў і да дзяцей сваіх сясцёр ставіўся неабыякава. Карнелій, не нашмат маладзейшы за свайго дзядзьку, нагадваў яму маладосць і радзіму. У свой час ён калыхаў малога Люцыянка на каленях, і яго жарты з пляменнікам дыхалі цяплом і іскрыліся досціпамі. Конныя шпацыры з кузынамі мелі гераічна-рамантычны характар, з іх абодвух - Карнелій, кавалерыст часоў Напалеона, сядаў на самых жвавых коней, а Люцыян прасіў для сябе самых ціхіх, а недахоп спрыту дапаўняў добрым красамоўствам і хацеў даказаць сваім кузынкам, якія чыталі Вальтара Скота, што для поўнага развіцця інтэлектуальных здольнасцяў і пазнання жыцця неабходна чытаць "Attargul", "Peau de chagrin" i "Le roi s'amuse" 14.
Ці варта апісваць выключна асабістыя ўспаміны? Яны ніколі не пакінуць такі ж адбітак на паперы, якімі засталіся ў маёй памяці. Сонечнае лета 1836 года засталося ў памяці чорным… Гэта было апошняе лета, у якім прысутнічаў наш добры Бахматовіч, і нібы, каб пакінуць добрую памяць, у тую апошнюю восень, калі падчас рамонту пакояў у салоне не хапіла абіўкі, ён, нікому не кажучы, у тыя гадзіны, калі мы бавіліся з кузэнамі са Случчыны, дамаляваў сцяну. Узімку больш не суправаджаў нас у Вільню, а калі вясной вярнуўся да нас са свайго Віленскага Эльдарада, быў ужо толькі ценю самога сябе.
Увесь час вакол нас знікалі маладыя сябры і былыя слугі, а на свірскіх могілках з кожным годам раслі новыя магілы, там ўжо спачывалі садоўнікі Антон і Стэфан. Ксёндз-канонік, які заўсёды клапаціўся пра маральнасць сваёй парафіі, у гэтым годзе прывёз на ружанцовую нядзелю ксяндзоў-дамініканаў з Вільні. Навукі светлых і свентаблівых прапаведнікаў, ксяндзоў Рапчынскага і Макрыцкага, яшчэ доўга потым памяталі сяляне. Трэці іх таварыш з тварам, падобным на апісаны ў "Манахамахіі" Красіцкага, па-свецку начытаны, цэлы вечар забаўляў нас у Дабраўлянах пераказам урыўкаў з "Дэкамерона" Бакача і расказваў пра сваю вавёрку Лізэту, якую падчас працэсіі насіў у капюшоне.
Пад аднолькавымі габітамі хаваліся і святы Дамінік, і Абеляр.
Летам таго ж года ў бабулі Тызенгаўзавай выдалілі чорную катаракту. Два гады таму яна цалкам страціла зрок і вельмі прагнула ўбачыць свет і сваіх родных. Хоць і мела ўжо семдзесят тры гады, адважылася на аперацыю, якую мог зрабіць толькі венскі афтальмолаг Егер. За вялікія грошы прывезла яна лекара, і Егер, з усім майстэрствам, спрытам і тактам, як мага асцярожней, зрабіў ёй аперацыю.
Варшава скарысталася прысутнасцю выбітнага хірурга, і ўсе, хто пакутаваў на зрок, запрашалі яго да сябе. Многія людзі ўбачылі святло! І калі хтосьці нагадаў яму пра сляпую ад нараджэння панну Валоўскую, сястру піяністкі пані Шыманоўскай, Егер пайшоў да яе і адчыніў жанчыне вочы на Божы свет пасля сарака ці нават болей гадоў слепаты. Гэта новыя і ўжо немаладая Ева, на доўгі час напоўніла Варшаву сваёй радасцю, сваімі расказамі, сваім захапленнямі. Ніколі не было ёй зашмат святла! Кветкі, зеляніна, неба, людзі і іх строі, жывёлы - адным словам усё гэта было для яе цудам. Не ў стане вызначыць адлегласць, яна ў жахам адскоквала ад акна на трэцім паверсе, калі па вуліцы ехаў экіпаж, бо здавалася, што экіпаж яе пераедзе! Смяялася з капелюша, які трымала ў руцэ, і было незразумелым, што тут можа быць такім смешным? Смяялася да таго моманту, покуль не заплюшчыла вочы і не пазнала яго навобмацак, бо дотык быў яе першым зрокам і крыніцай меркаванняў пра ўсё.
Звычайна адначасова з першым снегам у дабраўлянскім двары з'яўляўся шэраг павозак з таварамі маскоўскага купца Мухіна, часта разам з ім самім. Гэта сваім пяром увекавечыў Ігнат Ходзька. Моцныя бурлакі ў кароткіх, жоўтых кажухах, з шыямі, адкрытымі для марозу, з чорнымі ці рудымі, як вавёрка, густымі бародамі, яны выцягвалі цяжкія бочкі з рыбай, ікрой і г. д., а ў сталовай на рассоўным стале раскладвалі бялізну, ручнікі, пяркалі, гарбату і футры.
Як жа ж мы радаваліся, калі тата, адгадаўшы нашыя думкі, вытаргаваў у Мухіна модныя ў той час футравыя палярыны з доўгімі канцамі. Мы папрасілі трошкі прахаладзіць пакой і да вечара не здымалі палярын.
Пасля Мухіна, дарэчы было б згадаць рускіх афіцэраў, якія кожную зіму стаялі на пастоі ў нашых вёсках і па нядзелях мы прымалі іх у сябе. Паколькі ўсе афіцэры былі пехацінцамі-егерамі, сярод іх не было добра выхаваных людзей, нават і сярод камандзіраў, якія жылі ў Свіры. Прамыя, як струна і напружаныя, як аса, яны вельмі лаканічна адказвалі на пытанні майго бацькі.
1837 год
На гэты раз пан Букша не прасіў прабачэння за выбар для нас кватэры на ўсю зіму. Наадварот, трыумфальна паведаміў, што яму ўдалося арандаваць першы паверх дома Пазнанскага, куды мы пасяліліся з падвойнай радасцю, бо нас тут чакалі ўспаміны з 1824 года, вечары ў сям'і Піюса Тышкевіча і новыя ўражанні. Два салоны, балкон з прыгожай перспектывай на Ратушную плошчу і нават Замкавую гару, якая пануе над дахамі, зручныя пакоі для кожнага з нас і блізкасць сям'і Маўрыцыя, якая пасялілася ў доме Міхеля па другі бок ратушы, абяцалі нам вельмі прыемную зіму. Адсутнасць "віленскага пана" (губернатара), які затрымаўся ў Пецярбургу, вызваліла нас ад празмернасці ў строях. Сёстры Лапацінская і Плятэрава былі за мяжой, генералава Несялоўская адпачывала пасля падарожжа. Пані Абрамовічава гасцявала ў Швейцарыі ў дачкі. Княгіня Сапега жыла на вёсцы. Такім чынам, грамадства адсутнічала, і рэсурсы сталі толькі месцам для танцаў і абсервацый, а барон Краўзэ, прыкрываючыся грамадствам, увесь час сыпаў салёнымі жартамі. Яго жарты па горадзе распаўсюджвалі верныя слухачы.
Віленскае грамадства, як у калейдаскопе, мянялася кожны год і гэтай зімой зрабілася непазнавальным. Ужо на першай жа рэсурсе вока дарэмна шукала знаёмыя твары, але сярод новых постацяў вылучалася малады тварык другой жонкі Эдварда Ромера з дому Белазораў і велічная постаць генералавай Гейсмаравай, муж якой камандаваў корпусам. Гэта прыгожая, у поўным росквіце, бландзінка, зусім не гублялася побач са сваёй пятнаццацігадовай дачкой, якая танцавала ў адным коле з маці - наадварот, бутон губляўся побач з ружай, бо бледная, апранутая ў выцвіўшыя, пастэльныя колеры дачка, не выглядала так эфектна, як маці, убраная ў бледна-ружовыя і бледна-блакітныя колеры.
Сярод ладных паннаў вялікі фурор зрабілі Несялоўскія, народжаныя ад Рэйтанаўны, настолькі маладыя, што малодшая з іх, з кароткімі валасамі і ў яшчэ больш кароткай сукенцы, выглядала амаль што дзіцём. Да гэтага часу яны стаяць перад маімі вачыма, калі іх маці падвяла іх да маёй маці і з гонарам прадставіла. Людвіся, з буйнымі, але прыгожымі рысамі твару, смела глядзела вялікімі вачамі і выглядала, як неапалітанка. Жывасць Юзі супярэчыла яе правільным рысам, абедзве сястры ззялі свежай смеласцю і дасціпнасцю, мелі кароны курчавых валасоў і прыцягвалі ўвагу маладзёнаў, з якіх вылучаўся Цыпрыян Цывінскі, пляменнік будучага віленскага біскупа, які прыехаў з Саратава і меў галоўную перавагу - выдатна вальсаваў.
Мы ніколі ў жыцці не былі на маскарадзе. Нам не траплялася ніводная маска з тых, якія мы ў дзяцінстве назіралі з перадпакоя кватэры ў доме Мюлера. Пасля пробы на маскарадзе Матыні, пасля якой яна цэлы вечар інтрыгавала тату расказамі пра "трох сляпых" з Дабраўлянаў, мама выбралася з намі трыма на нейкі асаблівы маскарад і загадзя папярэджаны тата з Маўрыцыем хадзіў па салонах і не губляў нас з вачэй. Якім жа было наша здзіўленне і радасць, калі сярод такой колькасці незнаёмцаў ці тых, хто абыякава праходзіў міма нас, мы ўбачылі кузэна Люцыяна! Ён прыбыў у Вільню вечарам і адчуў жаданне наведаць маскарад. Пераканаўшыся, што яго ніхто не пазнае, адразу заўважыў майго бацьку і атрымаў ад яго абураны адказ, што нас тут няма. Прагульваўся з плашчом пад пахай, як герой нейкага рамана, і калі праходзіў міма чатырох чорных даміно, пачуў ціхі голас: " Bonjour m-r Wojnillowicz", другое даміно дадала яшчэ больш ціхім голасам "Bonjour m-r Lucien!". "Eh! meme mon nom de bapteme?" (фр. "Хто гэта мяне хрысціць?", у сэнсе: "Хто гэта мяне ведае". - Л. Л.), - закрычаў ён радасна, пайшоў за намі і папрасіў сказаць, колькі яму гадоў. "Цяжка адказаць на гэта пытанне, бо маеш і 20, і 23, у залежнасці, прытрымлівацца метрыкі ці соймікавых актаў" (каб мець права голасу яму дадалі некалькі гадоў). Гэта было ўжо занадта! Моцна заінтрыгаваны, ён і не падазраваў, што мае справу з такім блізкімі людзьмі … Знуджаныя прытворствам, мы павольна дазволілі яму пазнаць нас, але каля выхаду яго чакаў новы іспыт - наша маці, якую ён да гэта часу не пазнаў, сказала яму сваім звычайным голасам: "Ne vous relroidissez pas" (фр. " Не напружвайцеся". - Л. Л.).
З'яўленне новай постаці, тым больш маладога кавалера, не магло прайсці міма вачэй матрон, і пасля прыходу Люцыяна, сярод іх пачаўся шэпт з вуха на вуха. Варушыліся рознакаляровыя пёры на галаве пані Валентыновічавай, калі яна некалькі разоў уставала, каб спытаць, хто гэта. А калі мая маці хацела прадставіць ёй кузэна, адказала абыякава: "Я ужо ведаю, двух братоў, чатырох сясцёр і памятаю бацькоў". Гэта азначала, што пан Люцыян не быў вартай парай для яе дачкі, каб запрасіць да сябе на катлеты… У яе на выданне заставалася ўжо толькі адна дачка Юлія, перадапошняя Бянігна год таму выйшла за Касцялкоўскага. Такім чынам Валентыновічава пацвердзіла свае словы, сказаныя Лапацінскай, якая ўбачыла ў чацвер пасля поўначы на балі пані харунжыну над катлетамі і сказала ёй праз стол: "Што вы робіце? Ужо пятніца! Не выдасце сваіх дачок замуж!". Не перастаючы есці тая адказала: "Выдайце, пані, свае дзве, як я свае сем, тады і ў Вялікую пятніцу будзеце есці мяса!". Трэба дадаць, што дзве з іх самі сябе па некалькі разоў выдавалі замуж, а пані Пісанкава была замужам тры разы.
У 1837 годзе ў Вільні з'явілася свая опера.
Шмідкоф з Мітавы прыбыў у Вільню. Прывёз з сабой спевакоў, танцораў, дэкаратара, касцюмера і вялікі запас пастаўленых ужо опер Расіні, Беліні, Абэра і г. д. Ложы абаніраваліся на ўсю зіму і пачаліся сапраўдныя музычныя вечары. У значнай ступені гэтаму спрыяла адсутнасць іншых, больш эстэтычных забаў. Тэатр тады знаходзіўся у Кажынскіх, на Віленскай вуліцы і меў настолькі прасторную сцэну, што не толькі бронзавы конь з прыгожай Пэкі (панна Сімерынг) на сваім хрыбту мог узняцца са сцэны ў аблокі сярод ківаючых галовамі кітайцаў, але і Мазаньела на сапраўдным кані рабіў свой трыумфальны марш сярод вызваленых неапалітанцаў. Вільня памятала шмат розных опер - "Італьянку ў Алжыры" Расіні і "Вольнага стралка" Вебера ў 1827 спявалі артысты драмы і камедыі. Але сапраўдныя оперы ніколі не ставілася ў Вільні ажно да часоў Шмідкофа, якому наш горад удзячны за сваё абуджэнне і ўзняцце да больш вышэйшых, высакародных пачуццяў і захапленняў, чым простыя песенькі.
Ці атрымаў антрэпрэнёр пасля двух гадоў працы фінансавы прыбытак? Падобна, што не. Яго добрасумленная руплівасць і экзальтацыя тэатрала выносілі яго па-за межы бухгалтарскага ўліку. Антрэпрэнёр увесь час меў жудасныя праблемы, бо прыгожыя балерыны бавіліся ў горадзе і не прыходзілі на рэпетыцыі. Ён і сам быў акцёрам і выступаў як тэнар.
У доме Пазнанскага, дзе мы зімавалі, верхні паверх займаў жаночы пансіён Рапцэвічаў - трыццаць паннаў і дзевяць фартэпіяна не маглі быць ціхімі суседзямі! З раніцы да вечара тут гралі санаты. Мой тата меў над сабой вучаніцу, якая займалася па начах і некалькі разоў у месяц у яе адбываліся вечары з танцамі. Звычайна забава працягвалася да белага дня, нашы вокны і столі дрыжалі ад танцаў, а раніцай балкон быў пакрыты кветкамі, якія скідваліся зверху. Тата жартам казаў, што ён не быў на балі, але баль быў над ім.
У вялікі пост адбываліся соймікі. Кандыдатам на губернскага маршалка былі: Жаба-Марцінкевіч, бацька пані Аліны Плятэравай, абраны тры гады таму, і граф Мастоўскі, чый Свянцянскі павет пасля дваццаці сямі гадоў са шкадаваннем аддаваў яго губерні. Але жадаючы быць вольным ад абавязкаў і быць абавязаным толькі свайму гонару, а не свайму кухару і сваёй кішэні, ён ні з кім не дамаўляўся і нікому не кланяўся, як гэта рабіў яго антаганіст. І таму, як і ў папярэдні раз, перамагла "партыя бруха". З-за гэтага мы мелі вялікую крыўду на шляхту і лічылі, што кабеты соймікавалі б па-іншаму. Тое самае адчуваў і высакародны Мастоўскі, але ён ведаў, як пераадолець крыўду: "Je suis tombe, mais je ne me sllis pas tue" (фр. "Я упаў, але не забіўся". - Л. Л.), казаў ён нам у той жа вечар. "Cela n'empeche pas vos amis d'en etre blesses" (фр. "Што не перашкаджае вашым сябрам шкадаваць аб гэтым". - Л. Л.), - чыстасардэчна адказвалі мы яму. Павет, ад якога толькі што ледзь не адарвалі бацьку, на імяніны даў вячэру ў яго гонар. Адначасова святкаваліся імяніны Эдварда і Габрыэлі. Бацька узяў з сабой мой тост, на які Ігнат Ходзька таксама адказаў вершам, пасля святкавання тата прынёс мне асобнік з аўтографам паэта. Вось гэтыя радкі:
Удзячнасць, сяброўства, павага
сядзяць разам з намі.
Прыйшлі яны павіншаваць
маршалка, суайчынніка і суседа.
І калі мне вольна ў гэтым шаноўным гроне
Вянцом бяседы ўпрыгожыць скроні,
Я Эдварду буду спяваць падзячныя песні
Сваім сэрцам, думкай і пажаданнямі.
Адказ:
Ты быў з намі ў думках, сэрцы і волі,
З намі сядзеў размаўляў за сталом,
Нашым сэрцам і воляй сабралі мы раду,
Любімага маршалка, земляка і суседа.
І мы, паклянёмся анёлу ў вобразе кабеты,
І ўзнімем ўдзячныя тосты.
Чаму цябе не ўбачылі? Бо ў выніку цуда,
Анёлаў бачым душой, а не вокам.
Кангрэгацыя ксяндзоў-місіянераў, якая знаходзілася тады яшчэ ў поўнай славе, у сярэдзіне посту абвясціла пачатак місіі навучання, якой займаўся выключна візітатар, айцец Багдановіч. Яго місія была падзелена на некалькі трохдзённых серый, удзел у якіх абавязаны прыняць кожны. Мы ўзялі тыдзень напярэдадні красавіцкай нядзелі. Тэалагічныя навукі айца Багдановіча прыцягвалі не толькі пабожныя і рэлігійныя душы, але нават і "les esprits forts" (фр. "моцныя розумы". - Л. Л.), якія захапляліся красамоўствам і інтэлектам прамоўцы. Аднак ён толькі тлумачыў артыкулы веры, але яго прастата была апостальскай, як і сама асоба прапаведніка, які гаварыў зразумела і як быццам па-натхненні і па-памяці. Свецкія людзі былі ў захапленні ад яго красамоўства, а людзі адукаваныя - ад яго логікі і падачы матэрыялу. Нарэшце і мы маглі пачуць гэтага прапаведніка, і паколькі здароўе мамы не дазваляла ёй удзельнічаць у службе, яна даверыла нас Барбары Шумскай. Не маючы дзе сесці, у штурханіне, прыціснутыя і прыдушаныя духатой і натоўпам, мы забыліся пра ўсё, калі айцец Багдановіч выйшаў да амбона і паклаўшы свае прыгожыя рукі на край кафедры, бледны, з валасамі зачэсанымі назад, у простай льняной сутане, пачаў рэзкім і гучным голасам тлумачыць святыя Сакраманты і галоўныя грахі - у яго голасе, у звычайных, штодзённых словах гучала праўда і боская мудрасць! Ён быў нашым спаведнікам і ў апошні дзень, у араторыюме, які мы ведалі з часоў юбілейнага года, спавядацца да яго сабралася шмат асоб, сярод іншых і пані Балінская са Снядэцкіх з дочкамі Юліяй і Марыяй, у той час яшчэ падлеткамі.
Вынік місіі і ўвесь яе дух нагадвалі юбілейны год. І вось гэты ордэн праз шэсць гадоў быў забаронены!
Разам з гэтымі постацямі і святымі абразамі былі і іншыя, цалкам свецкія, зямныя і дробязныя справы. Раптам, пасярод зімы ў Пецярбургу абвясцілі дэкрэт супраць вусоў і барады ў цывільных. Сярод нашай моладзі пачалася паніка: у кагосьці меліся вусікі, у кагосьці іспанская бародка, у кагосьці ўжо вырасла барада і г. д., у кожнага па-рознаму раслі валасы, таму і навіна па-рознаму на ўсіх паўплывала. Адны пакорліва аддавалі ахвяру нажу ці брытве і назаўтра ніхто не пазнаваў іх на вуліцы, другія дыпламатычна выслізгвалі з горада, трэція спасылаліся на хваробу і насамрэч шмат хто цяжка перахварэў ад раптоўнага ўздзеяння холаду на свае твары, пазбаўленыя натуральнага лесу. Трэба ж, каб напярэдадні гэтай катастрофы акцёры, якія нічога не ведалі пра дэкрэт, абвясцілі спектакль пад назвай "Шкода вусоў". На наступны дзень паліцыі было загадана сарваць афішы, а акцёрам іграць іншую п'есу. Ні наш бацька, ні браты не насілі барады, але тым не менш былі абураны гэтай тыраніяй супраць прыродных правоў чалавека. Расія ў той час варагавала з Францыяй і таму не хацела французскай моды.
Адным з вельмі прыемных знаёмстваў у той час стала знаёмства з парай Зубавых. Граф Мікалай, пляменнік князя Зубава, які быў жанаты з Валентынавічоўнай, стаў адным са спадчыннікаў маёмасці, якая перайшла ад ўдавы князя. Яго жонка з Мадэмаў, прыгожая і сціплая, як мадонна, была адданая сваім дзецям, з якімі ніколі не расставалася. Раней яны жылі ў Жмудзі і так спадабаліся сваім суседзям, што графа хацелі абраць маршалкам шляхты. На сойміках ён галасаваў як жыхар Шавель і сябраваў з маім бацькам. Праз два гады страціў жонку, і гора было настолькі вялікім, што хоць і быў яшчэ малады, але больш ніколі не ажаніўся, казаў сябрам, што робіць гэта для сваіх дзяцей, каб яны не называлі чужую жанчыну сваёй маці, і не мог забыць сваю Аліну.
Нездароўе мамы падчас посту і ад'езд Маўрыцыя з жонкай на вёску трымалі нас дома, нашы вечары праходзілі трошкі па-вясковаму і таму прыемна для нас - без спешкі, ліхаманкі гарадскога жыцця. Да нашага бацькі на вячоркі прыходзілі пан Букша, дарадца Невяровіч ці яшчэ хто. Ігнат Ходзька ў адзін з вечароў чытаў нам другі том "Пана Тадэвуша", а кнігарня Морыца забяспечвала нас абаніраванымі кнігамі і цэлым шэрагам прыгожых раманаў міс Эджуорт 15.
У тую ж зіму мы пазнаёміліся з потым вядомым у Парыжы Юльянам Клячкам 16, бацькі якога мелі ў той час краму тканін на Нямецкай вуліцы ў Вільні. Вось даслоўны ўрывак з майго дзённіка з запісам пра гэту сустрэчу: "Учора ў нас было некалькі дам і разам з імі малы ізраэліт, які з запалам чытаў верш Байрана "Бывай здаровы, край любімы" і "Оду да караля" Красіцкага. Яго, сына купца Клячкі, прывёў пан Букша. Маці супраць волі мужа выхоўвае сына з думкай, што ён калі-небудзь стане хрысціянінам і паэтам. Сын адгукаецца на намаганні маці і прадаў свой залаты гадзіннік, каб мець уласнае фартэпіяна, бо мае здольнасць і цягу да музыкі. Таксама ён вельмі прагне слухаць нашых прапаведнікаў і прызнаецца, што не разумее Талмуда і нудзіцца ў школе. Усе вочы, слых і ўвага былі звернуты на малога дэкламатара які чытаў вершы, пры гэтым яго вялікія, чорныя і выразныя вочы ззялі. Потым спяваў нейкія бясконцыя строфы пра мяцёлкі з "Селяніна-мільянера" (меладрама Фердынанда Раймунда у трох актах, 1826 г. - Л. Л.), каб спыніць яго, нас папрасілі заспяваць. У гонар будучага хрысціяніна мы выбралі "Гімн Найсвяцейшай Панне". Хлопчык ніколі не чуў нічога больш лепшага і выглядаў узрушаным. А сыходзячы, падзякаваў пану Букшу за такі прыемны вечар.
Праз некалькі дзён пан Букша прынёс нам ад свайго пратэжэ яго вершы, надрукаваныя на польскай і на ідыш, а таксама ліст, напісаны пасля таго, як яго няўмольны бацька, забараніў іграць на фартэпіяна. Падзякаваўшы пану Букшу за яго старанні і заступніцтва, бедны хлопчык закончыў свой ліст словамі з "Валенрода": "Цудоўна спаў, але я дрэнна прачнуўся".
Праз некалькі гадоў пра яго пачуў граф Рачынскі, і сёння мы ведаем, дзе і чым ёсць Юльян Клячка, які не саромеецца ні свайго паходжання, ні свайго прозвішча і не забывае Вільню 17.
Вясной, нягледзячы на кірмаш і некалькі вечароў у садзе князя Далгарукава, асаблівага ажыўлення не было. Танцавалі ў рэсурсах і некалькі разоў танцавалі ў нас, пад аматарскую ігру на фартэпіяна.
Сярод іншых была і рэдкая госця ў Вільні, пані Амелія Залуская з Агінскіх 18, неўзабаве яна цалкам пераехала ў Галіцыю. Гэта высакародная дама, чыё жыццё з мужам мела шмат церняў, пасля 1831 года ў Мітаве сваёй працай ўтрымлівала дзяцей і мужа. Здавалася, яе здароўе не вытрымае, але душа мацнела, і гэтая маці дванаццаці дзяцей, пасля пераезду ў Галіцыю, не ведала, якую колькасць рэк і скал ёй яшчэ трэба будзе перасекчы, як у аповесцях "Тысяча і адна ноч", і што наступіць момант, калі прыйдзецца паглядзець у вочы смерці ў самым страшным вобразе ўзбуджанага люду!
Мы вярнуліся дахаты.
Праз некалькі дзён, пачуўшы пра наша вяртанне, прыехаў добры Бахматовіч. Мы якраз пасля імшы выходзілі з капліцы, калі ён прадстаў прад намі. Змяніўся настолькі, што здаваўся ценем самога сябе. Аднак трэба было рабіць выгляд, што мы не заўважылі гэтых змен… Два гады таму ў Вілейскім павеце ён моцна захварэў на пнеўманію і князь Іеранім Любецкі, фанатычны прыхільнік сістэмы Леруа, лячыў яго сваім уласным метадам, які на пачатку выратаваў, аднак занадта моцнымі лекамі аслабіў лёгкія! Каб не напалохаць нас, Бахматовіч паводзіў сябе, як здаровы, сам падняўся па лесвіцы і шмат гаварыў, але ў наступныя дні ўжо не мог гэтага рабіць. Не хадзіў на паляванні, не ездзіў конна, не мог размаўляць і толькі пісаў, калі яму было нешта патрэбна, а ў наступныя дні зусім перастаў выходзіць з пакоя. Мы называлі яго Сільвіо Пеліка 19, бо на самай справе ён быў такім жа цярплівым і пабожным вязнем.
(Працяг у наступным нумары.)
* Gabrjela z Guntherоw Puzynina. W Wilnie i w dworach litewskich: pamiаtnik z lat 1815-1843. Wilno, 1928. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
8 Шагренеевая скура (фр. "Peau de chagrin") Бальзака, "Кароль забаўляецца" (фр. Le roi s'amuse) - рамантычная драма Віктара Гюго. - Л. Л.
11 Фелікс (лац.: Felix - "шчаслівы, багаты"), Феліцыя - жаночая форма імя Фелікс. - Л. Л.
15 Марыя Эджуорт (Maria Edgeworth; 1767-1849) - ангельская (ірландская) пісьменніца, эсэіст, публіцыст. Вядома ў першую чаргу як аўтар раманаў "Замак Рэкрэнт" і "Удалечыні ад айчыны". - Л. Л.
16 Юльян (Іегуда Лейб) Клячка (Julian Klaczko; 1825, Вільна - 1906, Кракаў) - польска-аўстрыйскі палітык, дыпламат, рэвалюцыянер, публіцыст, эсэіст, літаратурны крытык, гісторык мастацтва. Акадэмік французскай акадэміі маральных і палітычных навук, Кракаўскай акадэміі ведаў. - Л. Л.
17 Гл. пра яго : Cz. J. [Чэслаў Янкоўскі] Juljan Klaczko // Slowo. 1926. № 87; 1926. № 88; 1926. № 89. - Л. Л.
18 Амелія Залуская з Агінскіх (1805-1858) - кампазітарка, паэтка, мастачка, сузаснавальніца курорта Івоніч-Здруй, дама аўстрыйскага ордэна Зорнага крыжа. - Л. Л.
19 Сільвіо Пеліка (1789-1854) - італьянскі пісьменнік, паэт і драматург, вядомы галоўным чынам як змагар супраць аўстрыйскага панавання на поўначы Італіі. - Л. Л.
Як трэба калядаваць, паказалі ў Гарадзенскай вобласці: там правялі абрад "Тры каралі"
У вёсках Лідскага, Шчучынскага і Воранаўскага раёнаў супрацоўнікі культуры 6 студзеня правялі народны абрад "Тры каралі" з нагоды каталіцкага свята Аб'яўлення Пана. Нагадаем, элементу "Традыцыйнае свята "Тры каралі"" ў Гарадзенскай вобласці нададзены статус гістарычна-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.
Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці паведаміў, што абрад калядавання правялі ў вёсках Ваверка (Лідскі раён) і Васілішкі (Шчучынскі раён) і апублікаваў фота і відэа.
На здымках відаць, як калядоўшчыкаў дабраславіў у касцёле святар, а затым яны адправіліся віншаваць мясцовых жыхароў з Божым Нараджэннем.
Цэнтр культуры ў Больцішках Воранаўскага раёна таксама падзяліўся здымкамі правядзення абраду.
ТК "Культура Лідчыны".
Герб горада Ліды, наданы 17 верасня 1590 г.
