Папярэдняя старонка: 2026

Наша слова.pdf № 24 (233) 


Дадана: 17-06-2026,
Крыніца: pawet.net.

Спампаваць




Наша слова.pdf № 24 (233), 17 чэрвеня 2026.

Калi песня збiрае сяброў

Юбілейны, XXV Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2026" адкрыўся 12 чэрвеня канцэртнай праграмай "Калi песня збiрае сяброў" з удзелам артыстаў беларускай эстрады і вядомых калектываў краіны ў суправаджэнні заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь "Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М.Я. Фінберга.

Арганізатарамі фестывалю выступаюць Міністэрства культуры, Менскі абласны і Маладзечанскі раённы выканаўчыя камітэты, заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я. Фінберга", Белтэлерадыёкампанія.

Цэлае сузор'е талентаў нарадзілася за гэтыя тры дзесяцігоддзі правядзення фестывалю: ён бярэ адлік з 1993 года. 25 крокаў гармоніі, вернасці роднаму слову, шчырых адчуванняў. І ўвесь гэты шлях фестываль ідзе побач з легендай - аркестрам, без якога немагчыма ўявіць сабе сучаснае музычнае мастацтва.

"Маладзечна" стаў нацыянальным брэндам, ён беражэ традыцыі, духоўную спадчыну і адкрывае шырокія магчымасці і гарызонты для будучых пакаленняў.

Гэты юбілейны год адзначаны не толькі юбілеем фестывалю, але і новымі яркімі ініцыятывамі, закліканымі пашырыць яго культурны ўплыў і пазнаёміць з беларускім мастацтвам яшчэ больш таленавітых выканаўцаў, гледачоў і гасцей краіны.

Гаворачы з журналістамі перад адкрыццём фестывалю на сцэне Летняга амфітэатра, міністр культуры Марат Маркаў падкрэсліў, што для беларускай культуры, беларускай паэзіі, беларускай музыкі гэты фестываль стаў асноўным форумам. Бо менавіта такім ён і задумваўся: як мерапрыемства, якое павінна дапамагаць развіваць беларускую культуру - паэзію і музыку. Як і меркавалася, фестываль стаў пляцоўкай, на якой маладыя выканаўцы без фанаграмы выконваюць беларускія песні.

- І тое, што гэта было рэалізавана, што на працягу ўсіх гэтых гадоў працягваецца, гэта дорага каштуе, - сказаў міністр.

Па яго словах, на маладзечанскім небасхіле сапраўды сталі з'яўляцца новыя зоркі. Менавіта адгэтуль выйшлі Руслан Аляхно, Ірына Дарафеева, Наталля Тамела і іншыя. А значыць, "Маладзечна" спрыяе развіццю сучаснай беларускай культуры.

Міністр выказаў сумневы наконт таго, што фэст варта нейкім чынам абнаўляць. Ён упэўнены, што створаныя традыцыі трэба захоўваць.

- Тут ёсць конкурс маладых выканаўцаў. І ён сапраўды дапамагае гэтых маладых выканаўцаў паказаць, каб яны пачалі выступаць у Беларусі, дапамагае нам лепш разумець беларускую культуру. Навошта гэта змяняць? Усё гэта лепш умела захаваць і паволі развіваць, - адзначыў Марат Маркаў.

Прывітальнае слова ўдзельнікам, арганізатарам і гасцям свята накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Яго на сцэне Летняга Амфітэатра зачытаў міністр культуры Марат Маркаў. Кіраўнік дзяржавы павіншаваў усіх з адкрыццём культурнага форуму, які стаў знакавай падзеяй і ўжо дваццаць пяты раз збірае аматараў музыкі і роднага слова.

"На некалькі дзён Маладзечна становіцца цэнтрам творчага жыцця краіны, дзе пераплятаюцца традыцыі і сучаснасць. На фестывальных сцэнах гучаць галасы знакамітых майстроў і маладых выканаўцаў, нараджаюцца цікавыя ідэі і праекты, якія адлюстроўваюць духоўную сілу і каштоўнасці беларускага народа", - гаворыцца ў прывітанні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што юбілейнае мерапрыемства падорыць гасцям і ўдзельнікам святочны настрой і незабыўныя імгненні з сапраўдным мастацтвам.

Прэзідэнт пажадаў усім добрага здароўя, поспехаў і новых дасягненняў.

Вітаючы гасцей і ўдзельнікаў фестывалю на сцэне амфітэатра, намеснік старшыні Менскага аблвыканкама Аляксандр Ільясевіч звярнуў увагу на тое, што творчыя людзі ўжо 25-ты раз дораць гледачам невымоўныя эмоцыі. Ён пажадаў, каб канцэрт-адкрыццё, як і ўсе мерапрыемствы фестывалю, былі запамінальнымі.

Першыя акорды юбілейнага, XXV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2026" прагучалі яшчэ 9 чэрвеня, запрасіўшы жыхароў і гасцей культурнай сталіцы Менскай вобласці на канцэрт народных інструментаў "Звон струн і душы" на Цэнтральную плошчу горада Маладзечна.

А затым усе ахвотнікі маглі акунуцца ў шматлікія мерапрыемствы - выступы, выставы, фэст духавой музыкі "Майскі вальс". Таксама адбыўся фінал XII адкрытага конкурсу юных выканаўцаў эстраднай песні "Маладзічок-2026" і інш.

У той жа дзень у рамках юбілейнага, XXV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі "Маладзечна" ў Палацы культуры горада прайшоў другі тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.

Нацыянальны конкурс складаецца з трох этапаў. Першы - адборачны тур - праходзіў у рэгіёнах. У другім туры конкурснай праграмы ўдзельнікі павінны былі выканаць першую песню, а ў трэцім, заключным, яны выконвалі песню ў суправаджэнні заслужанага калектыва Беларусі Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М.Я. Фінберга.

Маладыя таленты судзіла прафесійнае журы, якое ўзначальваў мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра імя М.Я. Фінберга Максім Расоха.

Конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні даўно стаў цэнтрам прыцягнення самых зыркіх талентаў краіны. Ён адкрывае новыя імёны таленавітых артыстаў беларускай эстрады ў Маладзечне - горадзе, які заўсёды славіўся сваёй творчай атмасферай і натхненнем.

У рамках XXV Нацыянальнага фэсту беларускай песні і паэзіі "Маладзечна" беларускія паэты прадставілі маладзечанскай публіцы свае новыя творы падчас паэтычна-музычнага мерапрыемства "Жыцце, i мары, i каханне...", якое прайшло ў Палацы культуры Маладзечна.

Адкрываючы сустрэчу, старшыня Менскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазднякоў распавёў, што па дарозе на фэст дэлегацыя Саюза пісьменнікаў Беларусі заехала ў Купалаўскі мемарыяльны запаведнік "Вязынка", каб ушанаваць памяць народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

Міхась Пазднякоў падкрэсліў, што класік беларускай літаратуры - багацце і слава народа, а таксама прыклад для кожнага, як служыць сваёй Радзіме, свайму народу, працаваць дзеля росквіту краіны.

- Каб над намі заўсёды было такое прыгожае, мірнае, сонечнае неба. Каб мы заўсёды сустракаліся і адчувалі сябе сябрамі. І рабілі ўсё, каб і далей наша Беларусь паказвала ўсяму свету прыклад працавітасці, стваральнасці, прыязнасці, міралюбнасці, а гэта так і ёсць, - сказаў ён. - Мы, пісьменнікі, калі бываем за межамі сваёй краіны, адчуваем любоў да нашай Беларусі, нашага народа - незвычайную, высокую, магутную. І гэта ўсё дзякуючы, безумоўна, кіраўніцтву краіны, дзякуючы нашаму працавітаму, міралюбнаму народу, дзякуючы ў тым ліку гэтай цудоўнай сталіцы фэсту нацыянальнай песні і паэзіі.

Міхась Пазднякоў падзяліўся тым, што вельмі любіць Маладзечна. Успомніў, як шмат гадоў таму назад, калі быў прызначаны дырэктарам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, першую камандзіроўку здзейсніў менавіта ў гэты горад да выбітнага навукоўца і чалавека Генадзя Аляксандравіча Каханоўскага, які многа зрабіў па ўвекавечвані памяці Максіма Багдановіча.

Значэнне сучаснага літаратурнага працэсу складаецца ў тым, каб пераасэнсаваць каштоўнасці і давесці іх да чытачоў. Такім меркаваннем падзялілася маладая пісьменніца і студэнтка Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Паліна Корнева.

- Сучасны літаратурны працэс - гэта мы. І калі казаць пра актуальнасць беларускага слова, беларускай паэзіі, у прыватнасці, для сучаснага чалавека, то гэта, вядома ж, уменне выцягваць з глыбіні самае галоўнае, сутнасць, пераасэнсоўваць нашы каштоўнасці і даводзіць іх да чытачоў трохі ў іншым кантэксце, - сказала Паліна Корнева.

Таму што, заўважыла яна, сучасны літаратурны працэс адрозніваецца ад класічнай літаратуры.

Такія мерапрыемствы, як Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна", па яе словах, дае магчымасць падзяліцца з аўдыторыяй усім, што назапасілася ў творчым плане, і быць пачутым, даведацца, чым жывуць калегі, а таксама зразумець, што наогул адбываецца ў беларускай літаратуры.

Для гэтага ж нядаўна ў Менску праводзіўся і I Форум маладых літаратараў Беларусі, заўважыла Паліна Корнева.

- Моладзь піша, і трэба дапамагаць ёй выходзіць у свет. Для чаго, мне здаецца, такія мерапрыемствы і існуюць, - сказала яна.

Сама Паліна з горада Менска. Вучыцца ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Яна - будучы лекар-хірург. З'яўляецца чальцом Менскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Піша вершы і прозу. Аўтар дзвюх кніг прозы: "Я еду на хуткім цягніку" і "Запіскi юнай хірургіні".

Уладальнікам Гран-пры Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, які прайшоў у рамках XXV Нацыянальнага фэсту беларускай песні і паэзіі "Маладечна-2026", стаў прадстаўнік Менскай вобласці Даніла Ус. Пераможцаў вызначылі па выніках трэцяга тура рэспубліканскага этапу конкурсу, які прайшоў 13 чэрвеня ў Палацы культуры Маладзечна.

Першым месцам уганараваны яшчэ адзін прадстаўнік Менскай вобласці Аляксей Буйда. Другое месца ў двух выканаўцаў - Ігара Мураўкіна (Менская вобласць) і Іллі Кубракова (Магілёўская вобласць). Трэцяе месца падзялілі таксама два вакалісты: Юлія Сумкіна (Менск) і Крысціна Жура (Гомельская вобласць).

- Мы рыхтаваліся, мы ішлі да гэтай перамогі больш за два гады. Больш за два гады руплівай працы. Кожны крок быў прадуманы, у першую чаргу, маім педагогам - Аленай Крывіцкай. Дзякуючы маім бацькам, майму педагогу, майму каледжу ўсё склалася, - падзяліўся Даніла Ус сваімі ўражаннямі адразу пасля абвяшчэння вынікаў.

Ён падкрэсліў, што выканальніцкая праца - гэта заўсёды творчы тандэм з педагогам.

- Я ішоў да гэтай перамогі, але не быў на 100% упэўнены. Але склалася менавіта так. Я задаволены сваім выступам. Хоць няма мяжы дасканаласці: мы будзем развівацца, - дадаў выканавец.

Даніла Ус не ў першы раз бярэ ўдзел у Нацыянальным конкурсе маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Летась ён удзельнічаў у адборачным туры, але не прайшоў. А ў 2026 годзе майстэрства ацанілі, і малады чалавек прайшоў адборачны тур.

- Мы з педагогам абралі шыкоўную праграму: песня "Птушкi" (рэквіем памяці В. Мулявіну) на музыку Зміцера Даўгалёва, словы Паліканінай, пераклад слоў на беларускую Людмілы Кебіч. Другая песня - "Мой лес - каханне дзiўнае" - майго педагога па фартэпіяне, кампазітара Ганны Казловай на вершы паэта-песенніка Кастуся Цыбульскага, - распавёў пераможца.

Адказваючы на пытанне, што значыць для яго музыка, Даніла Ус падкрэсліў, што "музыка - гэта нават не частка жыцця, гэта жыццё". Ён дадаў, што чалавек, народжаны музыкам, будзе музыкам усё жыццё. Таму з музыкай і звязаў сваю прафесійную дзейнасць. Цяпер малады чалавек вучыцца на трэцім курсе Менскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў на аддзяленні "Мастацтва эстрады (спевы)".

13 чэрвеня юбілейны XXV Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладечна-2026" завяршыўся ў Летнім амфітэатры канцэртнай праграмай "Прысвячэнне жанчыне" з удзелам артыстаў беларускай эстрады і вядомых калектываў краіны

Канцэртная праграма прысвечана беларускай жанчыне, паколькі юбілейны фэст праходзіць у Год беларускай жанчыны.

- Мы паспрабуем разабрацца, якія якасці характарызуюць беларускую жанчыну. Будзем гаварыць пра вобраз Радзімы, вобраз роднай зямлі як жаночы вобраз. Будзем гаварыць пра жанчыну як аб'ект натхнення і аб'ект бясконцага кахання. Таксама пойдзе гаворка пра жанчыну як маці - самай галоўнай жаночай ролі. А ў фінале падагульнім і збяром партрэт сапраўднай беларускай жанчыны, - растлумачыла рэжысёр канцэрту Міёра Гвоздзева.

Канцэртная праграма, якая завяршала фэст, традыцыйна пачалася з узнагароджання пераможцаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні з уручэннем уладальніку Гран-пры адмысловага прыза імя Уладзіміра Мулявіна - крыштальнай гітары.

У канцэртнай праграме прагучаць песні беларускіх кампазітараў і аўтараў тэкстаў. Задзейнічаны артысты беларускай эстрады, харэаграфічныя і дзіцячыя калектывы.

Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі, як падкрэсліваюць арганізатары, - гэта ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з багатай культурнай спадчынай Беларусі, яго новымі тэндэнцыямі і стаць часткай вялікага фестывальнага руху, які аб'ядноўвае сэрцы і душы, што любяць і берагуць беларускае слова і песню.

БелТА. Фота Таццяны Матусевіч.

У гасцях у Элізы Ажэшкі

Ёсць у жыццi падзеі, пасля якiх светла i лёгка на душы. Такой стала сустрэча на радзіме Э. Ажэшкi ў Мiлькаўшчыне, прысвечаная яе 185-годдзю.

У першых радках хочацца паставіць iмя Таццяны Анатольеўны Савянковай, захавальнiцы мясцовага музея, асноўнага яго працаўніка, арганізатара мерапрыемстваў. У музеi абсалютна своеасаблівая атмасфера цеплынi, любові да кожнага куточка, экспаната. Вельмi змястоўная, арыгiнальная, разнастайная экспазiцыя, дзе ў кожным пакоi свая тэматыка, дзе паказаны i шляхецкі быт, i мясцовыя раслiны (пах такi, што кружыцца галава), i выдатныя людзi, у тым лiку i ўдзельнiкi вайны, i старыя школьныя класы з чарнiльнiцай, падручнікамi, партай, i шмат iншага. Асобная экспазiцыя прадстаўляе асобу Э. Ажэшкi.

Мерапрыемства пачалося з аповеду Таццяны Анатольеўны пра пiсьменнiцу з уключэннем тэатралiзаванага дэкламавання вершаў, урыўкаў твораў Ажэшкi. Пасля - цудоўны канцэрт сiламi гарадзенскiх выканаўцаў, дзе асабліва пранікнёна гучалi народныя песнi.

Шмат было людзей - ад дзетак, моладзі, да асобаў сур'ёзнага ўзросту з Гародні, Менска, Скiдзеля, Лiды, мясцовых.

Людзi прыехалі не толькi на машынах, a i аўтобусе, маршрутцы. У актавай зале не хапала месца, усё прыносiлi i прыносiлi крэслы i нават звыклыя драўляныя лавы.

Пасля канцэрту адбылася сяброўская размова-дыскусія, дзе даследчыкi, бiблiятэкары, навукоўцы, паэты дзялiлiся сваiмi поглядам на творчасць пiсьменiцы, былi прадстаўлены яе кнiгi, пераклады яе твораў на беларускую мову, кнiгi гарадзенскiх пiсьменнiкаў.

Для мяне гэтая падзея пачалася з раніцы, з наведвання месца, дзе была сядзіба Паўлоўскіх, дзе нарадзілася Ажэшка, дзе сёння яшчэ iснуе прыгожая алея векавых клёнаў, што вядзе да памятнай дошкі, студнi. А скончылася iмпрэза паездкай да магiл Бенедыкта Паўлоўскага, бацькi Элiзы, i яе сястрычкi Клемянцiны.

А на развітанне я атрымала ад нястомнай гаспадынi Таццяны Савянковай прыгожы пакуначак з духмяным травамi Мiлькаўшчыны.

Марына Загідуліна.

Новае выданне : "Байкі" Уладзіміра Васько

У Лідскай друкарні свет пабачыла прыгожая вершаваная кніжка "Байкі" старэйшага паэта Гарадзеншчыны Уладзіміра Васько. Прыемна, што Уладзімір Гаўрылавіч не адпраўляе сваё творчае пяро "на пенсію", а плённа працуе на карысць роднай літаратуры.

Назва кнігі гаворыць сама за сябе: яна складаецца з баек. На вялікі жаль, сёння паэты вельмі рэдка звяртаюцца да жанру байкі. Ды і літаратурныя выданні іх не часта друкуюць. А вось Уладзімір Васько пісаць байкі не спыняецца, і яму яны вельмі ўдаюцца. Ён смела і шчыра працягвае справу беларускіх байкапісцаў, якія іх пачалі пісаць і друкаваць у Беларусі з апошняй чвэрці XIX стагоддзя. Першыя спробы ў гэтым жанры належаць Францішку Багушэвічу, Кандрату Лейку, Альгерду Абуховічу, Янку Купалу, Якубу Коласу, Максіму Багдановічу. Шэраг празаічных баек напісаў Ядвігін Ш.

Высокай дасканаласці беларуская байка дасягнула ў творчасці Кандрата Крапівы. Яго байкі мелі розныя сатырычныя асмяянні, якія вызначаюцца сапраўднай народнасцю, нацыянальным каларытам і сістэмай вобразаў, трапнасцю слова, вастрынёй дыялогаў і гумару.

Плённа працавалі на ніве байкі паэты Уладзімір Корбан, Эдуард Валасевіч, Міхась Скрыпка і іншыя. Іх працу сёння смела працягвае і Уладзімір Васько з Ліды. Гэта пацвярджае яго новая кніга "Байкі".

У анатацыі да кнігі сказана, што у "алегарычнай форме аўтар высмейвае чалавечыя заганы, прымушае задумацца над мэтай і стылем асабістага жыцця кожнага чытача". Многія падзеі ў байках Уладзіміра Васько нават не ўмоўна-алегарычныя, а прадметна-канкрэтныя. Згрунтаваны яны звычайна на нашым жыцці, побыце, падзеях. У байцы "Камар-паклёпнік" аўтар распавядае пра камара, які наводзіць паклёп на пчалу. І калі пчаліны муж спытаў у яго, навошта ён наводзіць паклём на пчалу, камар адказаў, што гэта не ён, а, мабыць, чмель ці божая кароўка. Але хутка камар-паклёпнік атрымаў удар і "стаў паклёпнік месцам мокрым". Усё так у байцы, як адбываецца ў нашым жыцці ў людзей. Таму аўтар шчыра падводзіць вынік:


Калі ў цябе завузкаваты лоб,

І сам ты закажэнены і вялы.

Дык не наводзь ад зайздрасці паклёп

На чэсных, працавітых і ўдалых.


Байкі аўтара густа заселены рознымі жывёламі, насякомымі, рыбамі. У іх выведзены вобразы вепрукоў, сланоў, сабак, бараноў, ласёў, буйвалаў, львоў, куніц, малпаў, янотаў, ліс, кратоў. Бяруць удзел у байках таксама розныя птушкі: сава, сарока, зязюля, верабей, бусел, арол, каршун, куры, грак і г.д. Знайшлося месца ў байках і марскім насельнікам: карасю, кіту, ляшчу, бабру, а таксама насякомым: камару, чмялю, матыльку, жуку, хрушчу, таракану. Ёсць у байках і людзі. Гэта рыбак, дачнік, пчаляр, чалавек, Ціт Нупрэй, Шашок, дзядзька Коль… Аўтар максімальна набліжае праблематыку сваіх баек да рэальнага жыцця, да канкрэтных падзей і фактаў. Самі дзеянні твораў аўтар пераносіць у беларускую рэчаіснасць, найчасцей у вёску ці ў горад, скуль сюжэты чэрпае адтуль, з самога жыцця. А ёсць у зборніку і тэмы даволі шырокія, у маштабах свету, дзе адбываюцца розныя палітычныя падзеі. Напрыклад, у байцы "Куніца і сава", у якой куніца просіць саву не нападаць на мышанят, бо яна адарве сівую галаву, але сава не слухае куніцы, ловіць мышку дзюбай. Куніца пачала біцца з савой і запусціла ў яе свае зубы, а сава кіпцюром драпанула па яе вачах. Куніца і сава загінулі. А мышка засталася жыць і ўцякла. Апошняя страфа байкі гучыць так:


Загінулі між хвояў і бяроз

Куніца і сава без славы.

Так могуць скончыць свой жыццёвы лёс

Дзве ядзерныя звышдзяржавы.


З гумарам чытаецца байка пра вераб'я-паэта, які хацеў "намазюкаць верш", але ў яго нічога ў галаву не лезла. І раптам ён убачыў на лузе каня і падумаў, што можа гэта Пегас, які дапаможа з эпітэтамі і рыфмай. Ён сеў на спіну каня і папрасіў яго дапамагчы "намазюкаць твор", каб "стаць паэтам важкім, выбітным, не звязвацца над рыфмай са спіртным". Але гэта быў далёка не Пегас, а звычайны, просты конь, які:


Не ведаў аніякіх моў,

Ён вераб'я хвастом, як муху, змёў.


Уладзімір Васько не абмяжоўваецца толькі адназначнай характарыстыкай сваіх герояў. У многіх байках аўтар даволі грунтоўна распрацоўвае характары, паказвае іх паводзіны, надае ім індывідуальныя рысы. Гэта добра адчуваецца, калі чытаеш байкі "Канфлікт на арэшыне", "Падхалімка", "Махлярка" і іншыя.

Характэрная асаблівасць персанажаў баек Уладзіміра Васько сфакусаваны на чалавека, прапушчаны праз прызму яго ўяўленняў і разуменняў. Больш таго, з'яўляюцца носьбітамі пэўных рыс і характараў, уласцівых менавіта чалавеку. Сярод дзеючы асоб васькоўскіх баек даволі многа і саміх людзей. Прытым ёсць вобразы збіральныя, вобразы-тыпы і г.д. Яны маюць і свае пэўныя імёны, і дзейнічаюць у канкрэтных абставінах, але ўсё ж выступаюць як абагульненыя тыпы, як носьбіты адпаведных сацыяльных характарыстык. Напрыклад, байка "Бурнос і тэлевізар" пра Бурноса, які купіў тэлевізар і цэлы дзень яго глядзіць, што нават і абрыдла гэта самому тэлевізару. Або байка "Сцяпан і баян" пра Сцяпана, які не ўмее іграць і не мае слыху, але купіў сабе баян. Баян яго просіць "не ўводзь сябе ды і мяне ў зман", а Сцяпан груба адказвае, а "можа ты няўмека, хлус-баян…". І па такіх дыялогах чытачы могуць меркаваць і бачыць, хто станоўчы герой у байцы, а хто - адмоўны. Таму паэту часта і не патрэбна рабіць падрабязныя вывады, разгорнутую мараль.

У зборніку Уладзіміра Васько апублікавана 73 байкі. Многія з іх маюць загалоўкі, ў якіх па іх даюцца характарыстыкі герояў баек. Па загалоўках чытачы адразу даведаюцца пра каршуна-махінатара, бабра-браканьера, камара-паклёпніка, лася-лавеласа, лісу-знахарку, ваўка-прадпрынімальніка, ката-зомбі, вераб'я-палітыкана і іншых герояў зборніка. Байкі аўтара адкрываюць цэлую галерэю самабытных мастацкіх тыпаў, намаляваных паэтам вельмі выразна і надзвычай ярка. Таму што байкі Уладзіміра Васько нарадзіліся з жыцця і ўвабралі ў сябе невычэрпныя багацці і нашай жывой мовы, і народнай мудрасці, і імгненні тых падзей, якія адбываюцца вакол нас сёння.

Сяргей ЧЫГРЫН..

Выпускнікі лідскіх школ атрымалі 46 стобальных вынікаў на цэнтралізаваным іспыце

У апошнія дні траўня выпускнікі школ па ўсёй краіне здавалі цэнтралізаваныя іспыты па профільных дысцыплінах і мовах. Ужо 8 чэрвеня сталі вядомыя вынікі ўсіх выпрабаванняў. У Лідскім раёне стобальныя вынікі атрымалі 46 выпускнікоў.

А Ў ЛІДЗЕ СЕНСАЦЫЯ! 16 СТОБАЛЬНІКАЎ У АДНАГО НАСТАЎНІКА!

Пакуль уся краіна яшчэ толькі збірала і падлічвала вынікі ЦЭ па мовах, у Лідзе ўжо грукатаў неверагодны рэкорд!

Выпускнікі Гімназіі №1 г. Ліды прадэманстравалі фенаменальныя веды. На дадзены момант вядома ўжо пра 16 стобальных вынікаў!

Усе гэтыя дзеці - навучэнцы Заслужанага настаўніка Рэспублікі Беларусь Таццяны Міхайлаўны Глыздовай. Правераная гадамі методыка, каласальная праца і вера ў вучняў ізноў далі касмічны вынік.

Ганарымся нашай гімназіяй і неверагодным педагогам! Чакаем канчатковых вынікаў, але гэты рэкорд ужо ўвайшоў у гісторыю!

ТК "Адукацыя Лідчыны".

Крэва на скрыжалях часу

13 чэрвеня 2026 г. у Смаргонскім раёне адбыўся штогадовы гістарычны фестываль "Крэва на скрыжалях часу". Падзея сабрала каля сцен легендарнага Крэўскага замка аматараў гісторыі, рэканструктараў і рамеснікаў, а таксама шматлікую зацікаўленую публіку.

У рамках фестываля адбылася лекцыя вядучага навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алега Дзярновіча "Крэўскі замак як помнік Сярэднявечча: што мы знайшлі, і што нас чакае?". Лекцыя была прысвечана археалагічным адкрыццям на тэрыторыі замка ў сезоне 2025 г. і далейшым перспектывам яго даследавання і рэстаўрацыі.

У 2026 г. Крэўскі замак чакаюць значныя змены - адбудова на месцы выяўленай археолагамі мураванай пабудовы XIV ст. новага будынка музея замка і пачатак стварэння яго экспазіцыі. Усе гэтыя пытанні выклікалі непадробную цікавасць слухачоў.

Даследчыкі Інстытута гісторыі НАН Беларусі ўносяць свой непасрэдны ўклад у справу аднаўлення Крэўскага замка - палявымі даследаваннямі, працамі па кансервацыі і апісанні археалагічных артэфактаў, удзелам у падрыхтоўцы канцэпцыі рэстаўрацыі замка і стварэння музея.

У фэсце разам з іншымі браў удзел Клуб гістарычнай рэканструкцыі з Ліды "Domina cordis".

Паводле СМІ.

БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

Колеры, афарбоўкі і масці ў Лідзе і ў астатняй Беларусі


Станіслаў Суднік


(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)


Афарбоўкі і масці жывёлаў

Пароды сабак

Пікардыйская аўчарка

1 - Сабакі-пастухі і быдлагонныя сабакі, акрамя швейцарскіх быдлагонных сабак, Францыя

Піранейскі горны сабака

2 - Пінчары і шнаўцары, малосы, горныя і швейцарскія быдлагонныя сабакі, Францыя

Піранейскі масціф

2 - Пінчары і шнаўцары, малосы, горныя і швейцарскія быдлагонныя сабакі, Іспанія

Польская нізінная аўчарка

1 - Сабакі-пастухі і быдлагонныя сабакі, акрамя швейцарскіх быдлагонных сабак, Польшча

Польская падгалянская аўчарка

1 - Сабакі-пастухі і быдлагонныя сабакі, акрамя швейцарскіх быдлагонных сабак, Польшча

Польскі агар

6 - Ганчакі і сваяцкія пароды, Польшча

Польскі ганчак

6 - Ганчакі і сваяцкія пароды, Польшча

Помскі

Не прызнаны МКФ, ЗША

Пражскі крысарык

Не прызнаны МКФ, Чэхія

Прамапоўсцевы рэтрывер

8 - Рэтрыверы, спаніелі і вадзяныя сабакі, Вялікабрытанія

Пудзель

9 - Дэкаратыўныя і сабакі-кампаньёны, Францыя

Пулі

1 - Сабакі-пастухі і быдлагонныя сабакі, акрамя швейцарскіх быдлагонных сабак, Венгрия

Пумі

1 - Сабакі-пастухі і быдлагонныя сабакі, акрамя швейцарскіх быдлагонных сабак, Венгрия

Пхунсан

Не прызнаны МКФ, КНДР

Пці брабансон

9 - Дэкаратыўныя і сабакі-кампаньёны, Бельгія

Раджапалайям

Не прызнаны МКФ, Індыя

Ратвейлер

2 - Пінчары і шнаўцары, малосы, горныя і швейцарскія быдлагонныя сабакі, Германия

Румынская букавінская аўчарка

2 - Пінчары і шнаўцары, малосы, горныя і швейцарскія быдлагонныя сабакі, Румыния

Румынская карпатская аўчарка

1 - Сабакі-пастухі і быдлагонныя сабакі, акрамя швейцарскіх быдлагонных сабак, Румынія

Румынская міярытская аўчарка

1 - Сабакі-пастухі і быдлагонныя сабакі, акрамя швейцарскіх быдлагонных сабак, Румынія

Руска-еўрапейская лайка

5 - Шпіцы і прымітыўныя пароды, СССР

(Працяг у наступным нумары.)

Згукі Дня беларускага пісьменства ў Лідзе

В Е Р А С Е Н Ь*

Аповесць


Ежы Путрамант

Том першы

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)


Вестры паспрабаваў усміхнуцца; ён таксама ўстаў, мармычучы нешта пра ўнікальнае трактаванне асобных падзей. Ён успомніў радасную ўсмешку Сноў і выразна адчуў, што перабраў, што яму варта было проста купіць "Палонію", нават калі б давялося пераплаціць.

Але Бурда зацяўся; на далейшыя спробы пераканаць ён адказаў даволі груба, што надвор'е выдатнае. Трэба было развітвацца. Ён быў незадаволены сабой. Што пайшло не так? Ці была цана занадта нізкай? Справядліва, але ж гэты чалавек - практычна прэм'ер-міністр - не мог быць цалкам сляпым. Нават у Польшчы. Хутчэй за ўсё, ён наступіў на балючае месца. З гэтымі палякамі ніколі не ведаеш, што будзе. Адзін раз яны практычна лезуць табе ў кішэню бясплатна, крычаць ад радасці, а ў наступны...

4

Маркевіча прызвалі яшчэ ў сакавіку. Ён прыняў тое без роспачы. Яго нуднае існаванне настаўніка ў Красным настолькі яго знясіліла, што такая радыкальная змена лёсу не выклікала ў ім ніякай цікаўнасці. Ён не верыў у вайну. Яму здавалася немагчымым, каб гэтыя цёмныя, каламутныя вечары, прусакі, патрэсканыя бэлькі, вымазаныя глінай, малако і бульба, стогны Бондаравай за сцяной - што ўся гэтая штодзённая рэальнасць магла калі-небудзь рассыпацца. Яго каляжанка, панна Аўгустынякоўна са Смалявічаў, павезла яго на возе ажно ў Валожын. Ён убачыў яе твар, які раптам стаў змарнелым, і хустку, якая ў імгненне вока перамясцілася з галавы на вочы. Ну, паглядзіце, ці не закахалася гэтая жанчына ў мяне, Маркевіча?

Ён дастаў люстэрка і паглядзеўся. Люстэрка было такое маленькае, што яго нос цалкам запоўніў яго. Ён было велізарным, але не рымскім, грэчаскім ці ірландскім па форме. Проста чырвоны, з масіўнымі ноздрамі. Гэта цалкам апраўдвала мянушку "Труба", якая пераследавала яго са школы. Аднак яго вочы і лоб лёгка змяшчаліся ў люстэрку - першыя маленькія і блакітныя, другі нізкі і вузкі. Потым рот: ён мог бы прайсці міма ў натоўпе, калі б астатнія яго не падвялі. А падбародак - што яшчэ горш - меў ямачку. Тырчаўшыя вушы, рэдкія, але калматыя валасы; увесь яго рост - метр шэсцьдзесят шэсць - быў далёкі ад ідэальнага.

Значыць, напэўна, не ён - Маркевіч - выклікаў у яе слёзы, а хутчэй тыя смалявіцкія вечары - не лепшыя за красненскія - завеі, што кружыліся вакол платоў, жахліва раскіслыя сакавіцкія дарогі, напалоханыя дзеці, якім убіваліся ў галовы незразумелыя вершы і песні. І гэты заробак у сто з нечым злотых, з якіх дваццаць трэба было адправіць хворай сястры ці маці. І гэтыя гады, якія праляталі неяк бачком адзін за адным. Пяць гадоў таму, на гміннай забаве, Аўгусцінякоўна была такая свежая і вясёлая. Колькі ёй цяпер гадоў? Дваццаць чатыры? Дваццаць пяць? І ўжо пастарэла.

Не, гэта не Маркевіч. Што можа парадзіць мужчына на такое сцверджанне? Стаяць каля акна і свістаць што-небудзь дарэчнае - магчыма, "Ваенку"? Глядзець на бярозавыя загайнікі, якія выскокваюць сярод меланхалічнай зеляніны соснаў, на прамоклыя, пачарнелыя хаты, якія рэдка, раз на паўгадзіны, з'яўляюцца перад возам, на рунь, якая ўжо праціскаецца скрозь снег на пясчаных грабянях уздоўж Нёмана, і не думаць пра Смалявічы.

Гэтыя паўгода праляцелі, як імгненне вока. Падпаручнік Маркевіч лягчэй, чым думаў, перажыў балаган фармавання рэзервовай дывізіі на запэцканым не горш за Валожыншчыну Падляшшы. Ён навучыўся выкрыкваць каманды і дакладваць начальству аб гатоўнасці свайго плутона да розных задач як важных, так і звычайных: нясенне варты, чысткі бульбы ці праверкт павязак. Ён навучыўся пазбягаць ротнага сяржанта, дрыжаць перад паручнікам Вайтылам - "Канарэйкай" і ўмела драмаць падчас лекцый, на шчасце рэдкіх, па палявым рэгламенце.

За гэты час ён значна пашырыў свой інтэлектуальны кругагляд. І гэта яму прыйшло без цяжкасці. У Красным хто, як не ён, арганізоўваў усе магчымыя святы і ўрачыстасці - Дзень лесу, Дзень маці, Дзень кааператыва, Тыдзень салдата і афіцыйныя сходы 19 сакавіка, 3 мая і 11 лістапада? Хто ж, як не ён, узносіў заклікі ў гонар прэзідэнта Масціцкага, маршала Сміглага-Рыдза? А хто яшчэ - у суправаджэнні муніцыпальнага чыноўніка - хадзіў ад хаціны да хаціны, збіраючы ахвяраванні ў такія фонды, як ФОН (Фонд нацыянальнай абароны) і ОПЛ (Ліга супрацьпаветранай абароны) і таму падобнае? З гэтага досведу ён захаваў некалькі трывалых слупоў свайго светапогляду: моцныя, адзіныя, гатовыя, "ані гузіка".

Толькі ў войску ён сапраўды зразумеў важнасць гэтых слупоў. Іх жалезабетонная шэрасць і шурпатая тэкстура неўзабаве былі ўпрыгожаны вытанчанымі, хоць і гэтак жа грубымі, дапаўненнямі. Ён даведаўся пра ўражлівую моц кулямёта. Ён зноў успомніў усе тыя размовы пра Кірхгольм, Хоцім, Вену і Самас'еру, слухаючы лекцыі старэйшых афіцэраў і балбатню маладзейшых пра перавагу польскай кавалерыі. І спалучэнне гэтых двух элементаў - агнявой моцы і хуткасці ці, як казаў палкавы "Клаўзевіц", начальнік штаба маёр Нетачка - кулямётных эскадронаў - стварала сілу, якая была не чым іншым, як звышнатуральнай.

Ці не ўзнікалі ў яго сумневы? Безумоўна. Хіба ён не чуў пра танкі і самалёты? Чаму, не? Але што да танкаў яны ў нас таксама ёсць, хоць іх вартасць моцна абмежаваная з-за характару польскіх дарог. А самалёты? Ну, увесь свет ведаў, што менавіта Жвірка і Вігура, якія лёталі на польскім самалёце "RWD", перамаглі ўсіх нямецкіх лётчыкаў.

Таму Маркевіч дзівіўсяў немцам - чаму яны зноў захацелі гузоў? Ён пару разоў перажыў дзіўныя эмацыйныя перапетыі: якраз тады, калі, здавалася, усё супакойваецца... Дык што, назад у школу? Ён не ведаў, што павінен адчуваць...

У жніўні дывізію перадыслакавалі ў раён Варшавы. Падрыхтоўка да гэтай складанай аперацыі заняла шмат часу. Дату маршу і маршрут змянялі каля пяці разоў. Абозы ішлі па шашы, а пяхота пратаптала два гасцінцы. Чаму б не па чыгунцы? Глупства - гэта занадта дорага каштуе, і акрамя таго, пяхоце трэба загартоўвацца. Толькі штаб адправілі цягніком.

Маркевіч упершыню ў жыцці бачыў Варшаву. У тыя часы былі школьныя экскурсіі, але дзе ж яму тады было знайсці гэтыя некалькі дзясяткаў злотых? У любым выпадку, цяпер яго ахапіла чыстае здзіўленне: вуліцы - такія чыстыя, гладкія і шырокія; Вісла з яе масіўнымі мастамі, хоць сама рака выглядала даволі вузкай у жнівеньскай спёцы; велізарныя будынкі, упрыгожаныя ўсялякімі прыгожымі дэталямі. Ён стаяў на плошчы Напалеона добрых пятнаццаць хвілін, гледзячы на хмарачос. Ну і рух. Ну і жанчыны.

Яго форма была сапраўдным падарункам. Вайсковая шапка хавала недахопы яго ілба, і вачэй, і нават змякчала выгляд яго вялікага носа доўгім казырком. Вядома, мець толькі адну зорку ва ўзросце амаль трыццаці гадоў - гэта не так ужо і шмат. Тым не менш, жанчыны ўсміхаліся яму. Хутчэй ветліва, чым запрашальна, магчыма, - але ўсё ж яны ўсміхаліся.

Сталіца неўзабаве прапанавала яму іншыя задавальненні. З нейкага штаба прыйшоў загад прызначыць роту для "спецыяльных задач". Стары меў слабасць акурат да Патаялы, іхняга капітана і вызначыў сёмую. Спачатку ў казіно распаўсюджваліся зайздросныя плёткі - на варту ў Замак, а можа, нават, да самога Галоўнакамандуючага. Але ў рэшце рэшт усё сціхла, проста на парад.

Маркевіч хутка прызвычаіўся да гэтых спецыяльных даручэнняў, хоць яны і стваралі нямала клопатаў. А дзесятай гадзіне на Замкавай плошчы трэба было забраць гранатамёт. А палове на адзінаццатую трэба было бегчы ў Прагу - менавіта там некалькі тузінаў процівагазаў перадавалі любімай арміі. Затым у Жалібож, потым у Макатоў. Заўсёды трэба было выглядаць бездакорна. Прабелы ў баявой падрыхтоўцы - усе балбаталі пра новую сістэму супрацьтанкавай абароны; усе, акрамя сёмай.

Праўда, клопатаў не бракавала. Але з іншага боку - што можа быць лепш, чым ідэальна вышыхтаваная рота, якая дэманструе зброю? І гэты апошні мазок камандзіра: "На права раўнуй!" Сотні мірных жыхароў глядзяць прама на цябе - на цябе, нават калі ты "Труба"; мужчыны глядзяць з зайздрасцю, жанчыны з захапленнем. Некалькі хвілін іншага, незвычайнага існавання - ужо дзеля гэтага варта было мітусіцца па горадзе, рана ўставаць і падганяць адсталых.

Потым тая плынь зброі, якая праз сёмую праходзіць у армію. Яны ўжо атрымалі паўтузіна лёгкіх кулямётаў, гранатамёт, кучу процівагазаў і цяжкі кулямёт на тачанцы. Наша войска набірае моц, і прыемна быць - прынамсі - сведкам гэтага. Шэпт у казіно, "немцы гэта", "немцы тое", не кранае душу, загартаваную такім відовішчам.

Праз некалькі дзён Патаяла неяк перастаў хадзіць на ўрачыстасці. Раз Шургот з першым плутонам, раз гэты няўмека Вадзінскі з другім яго замянялі. Але Вадзінскі замест каманды "Направа" крыкнуў: "Налева раўнуй!", што выклікала замяшанне на цырымоніі ў прысутнасці кіраўніка раёна і каноніка. Менавіта тады Маркевіч нарэшце заслужыў гонар самастойна камандаваць падраздзяленнем.

Патаяла не адразу адважыўся паслаць трэці плутон карлікаў, на такую падзею. Ён стаяў перад Маркевічам - мажны, з чырвоным тварам і невялікімі вусамі - і назіраў без энтузіязму. Маркевіч як мог выпнуў грудзі, трымаў галаву высока і бадзёра, злёгку прыўзняўся на дыбачкі, каб набраць яшчэ паўтара сантыметры росту. Магчыма, яго позірк нарэшце заваяваў Патаялу? Капітан уздыхнуў і сказаў некалькі слоў пра гонар войска, падкрэсліўшы, што ў гэты дзень ён быў у руках Маркевіча.

І вось яны стаялі ў дзве шарэнгі, чакаючы нейкага саноўніка. Толькі ўявіце, у Вадзінскага прысутнічаў сам гродскі стараста! Побач ціха балбаталі жанчыны з дзецьмі. Бліжэй сабраліся некалькі бабак і падлеткаў. Пасярэдзіне стаяў невялікі столік і нешта доўгае, накрытае ручніком. Было "Спачні"; салдаты пераміналіся з нагі на нагу, і адзін з іх балбатаў - Цыбуля, натуральна. Маркевіч стаяў там, стомлены, але пільны. Давер Патаялы пачаў яму трохі муляць. Ён падахвочваў сябе думкай пра гэты цудоўны цэмент арміі: дысцыпліну. Абсалютная, сляпая паслухмянасць начальству. Усведамленне таго, што яно думае за цябе, што ў крызіснай сітуацыі яно не падвядзе, не пакіне цябе, а прыйдзе на дапамогу. Яшчэ адзін урок за апошнія паўгода - магчыма, самы важны. І вось цяпер ён, Маркевіч, адчуваў горкі гонар камандзіра. Ці не саб'юцца з нагі, калі будуць маршыраваць? Ці не давядзецца ім адказваць хорам на падзяку саноўніка і як гэта атрымаецца? Шмат клопатаў меў камандзір; толькі цяпер стала зразумела, што, хоць улада можа быць прыемнай, яна не ўраўнаважвае цяжар адказнасці.

Чаканне зацягнулася; невялікі натоўп балбатуноў сабраўся вакол Цыбулі. Бабкі спрачаліся пра доўгі падарунак, які ляжаў на стале: карабін? Дзе ж карабін, усе ўжо маюць. Можа, запасны? Акурат! Калі б гэта быў запасны, яны б проста аднаго прыслалі; навошта клапаціцца пра тое, каб нагнаць столькі людзей? А ім што? Яны на ўрадавым хлебе; іх намаганні і так ўжо аплачаны. Такія маладзенькія хлопцы - мой таксама недзе пад Кракавам...

Цыбуля каментаваў іначай: калі яны будуць іх нам па адным вось так цыркаць, то за сто гадоў уся армія ўзброіцца.

- Не мудрагель, Цыбуля! - рэзка сказаў Маркевіч, вырашыўшы, што пара паказаць волю камандзіра.

- Паводле загаду! - бадзёра пстрыкнуў абцасамі Цыбуля.

Бабкі падсунуліся бліжэй:

- Цётка, ці не маглі б вы прынесці нам вады? Тут пякуча! - Адна пабегла. - Я б не пашкадавала вам віна, калі б вы толькі абаранілі нас ад гэтага Гітлера...

- Не бойцеся за гэтага Гітлера; мы ж не Чэхаславакія, - выпаліў капрал Піскарык. - Яго трэба толькі добра напалохаць - ён сам адумаецца; ён жа не вар'ят...

- Альбо адумаецца, альбо не, - Цыбуля не быў уражаны аўтарытэтам капрала. - Нам бы танкаў; гэта найлепшыя лекі ад вар'ятаў...

- Танкі добрыя для шашы, у нас для іх за бедна, ці не так, пан паручнік? - Піскарык шукаў падтрымкі.

- Добра, добра, спыніце балбатню. - Улада існуе для таго, каб разбіць галовы абодвум парушальнікам спакою, каб яны не нахабнічалі.

Бабка вярнулася з вадой. Жаўнеры сабраліся вакол яе і падзякавалі. Яна аказалася даволі гаваркой:

- Эх, бедакі, вядома, пяхота, я бачу. Не хапіла вам грузавікоў, га?

- Адкуль жа тыя грузавікі?

- Менавіта - адкуль? Яны толькі "гранатовых" з Галендзінова перавозяць.

- Значыць, цётачка, вы разбіраецеся ў палітыцы?

- Вы таксама разберацеся, калі атрымаеце гумай па карку. Я прайшла такую школу дома, на Ахоце...

- Ну, калі ты такая мудрая, скажы нам: ці будзе вайна?

- Чаму б не? Вы столькі падбухторвалі гэтага Гітлера, што нават ён ужо не ведае, чаго хоча.

- Хто, мы?

- А хто, я? Я крычала: "Прэч!", калі прыязджалі іхнія міністры - яшчэ і года не прайшло...

Піскарык нахіліўся да Маркевіча:

- Пан паручнік, яна - нейкая камуністка, давайце проста прагонім яе!

- Не мудрагель, капрал! - Маркевічу было прыкра, праганяць старую пасля таго, як яна бегала па ваду. А зрэшты, ці гэта павінен быць камунізм - тая бабская балбатня?

Тым часам бабка сапраўды добра разышлася:

- Майго? Майго не забралі, бо ён хворы. Яму паламалі косці - тыя ж самыя галендзінаўцы. За што? Ну, вам, жаўнерам, вядома, тая справа мала кранае. Вы чулі пра страйк? Ну, гэта было за страйк.

- Ну, так яму і трэба, - сказаў Піскарык. - Няхай супраць улады не выступае!

- Паглядзіце на яго, ён такі разумны! Улада ж не для таго, каб перашкаджаюць людзям зарабляць на жыццё.

- Калі ён нікчэмны, як ён можа што-небудзь зарабіць?

Бабка анямела з абурэння.

- Мой Ігнац нікчэмны? Што я дачакала ад бязвусага!

Іншая жанчына пацягнула яе за рукаў:

- Супакойцеся, пані Краўчыкава, не сварыцеся з жаўнерамі...

Жаўнеры таксама прыціхлі. Толькі Піскарык трубіў пра сваю перамогу:

- У горадзе поўна гэтай галоты; мы для гэтага тут і ёсць, каб яны занадта многа сабе не дазвалялі.

З іншага боку - з чыноўнай групы - выйшаў наперад хтосьці з паліцыі з сярэбранымі знакамі адрознення на каўняры. Ён прашаптаў Маркевічу:

- Лепш, калі войска і цывільныя... ну, трымайце сардэчныя адносіны, але на адлегласці. Ведаеце - у Ахоце ўсякая шэльма... Акрамя таго, намеснік міністра намякнуў, што можа быць асабіста...

Маркевіча амаль ашаламіла гэтая навіна. Ён закрычаў:

- асць, двушэраг - тры крокі наперад - арш! - як у поўным здранцвенні.

Бабкі засталіся ззаду, змоўклі. Яшчэ чвэрць гадзіны спёкі. Ад жаўнераў тхнула кіслым металічным пахам. Папяросы сушылі ім вусны; языкі прыліпалі да паднябення. Пані абмахваліся сваімі сумкамі. А Маркевіч дрыжаў застыўшы - намеснік міністра.

(Працяг у наступным нумары.)

* Jerzy Putrament. Wrzesien. Ежы Путрамант. Верасень. Аповесць у двух тамах. Выдавецтва Міністэрства нацыянальнай абароны, Варшава, 1953 г. Першае масавае выданне. Тыраж: 75 000 асобнікаў. Пераклад Станіслава Судніка.

ІАГАН КРЫШТАФ ГЛАЎБІЦ, ВІЛЕНСКІ АРХІТЭКТАР XVIII СТАГОДДЗЯ

Матэрыялы да біяграфіі і творчасці*

Станіслаў Лоранц


(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)


5. Характар і памеры ўдзелу Глаўбіца ў будаўніцтве евангеліцка-аўгсбургскага збора і касцёла св. Кацярыны ў Вільні, а таксама касцёла Мальтыйскага ордэна ў Сталовічах у 1738-1746 гадах, можна вызначыць з поўнай дакладнасцю, абапіраючыся на архіўныя матэрыялы і аналіз саміх помнікаў. Аднак звесткі і пра яго пазнейшыя працы больш агульныя. Палепшыць іншыя нашы веды цяжка, бо больш важныя з вядомых нам будынкаў, пастаўленых Глаўбіцам пасля 1748 года, знаходзяцца ў Беларусі, за дзяржаўнай мяжой.

У 1749 годзе Глаўбіц пачаў будаўніцтва дамініканскага касцёла ў Забелах-Валынцах. Паміж 1736 і 1742 гадамі прыёр Алян Тракеніцкі ініцыяваў будаўніцтва мураванага касцёла на месцы былога драўлянага. Былі падрыхтаваны цэгла і вапна, а ў 1741 годзе нават прывезлі муляроў з Вільні, але па невядомых прычынах будаўніцтва было спынена. Яго аднавіў толькі прыёр Рэгінальд Ленартовіч, які за заробак у 50 дукатаў у год замовіў Глаўбіцу праектаванне касцёла і кіраўніцтва работамі. Будаўнічыя работы праводзіў майстар Лаўбэ. Будаўніцтва прасоўвалася павольна, і на момант асвячэння касцёла ў 1756 годзе ні вежы, ні інтэр'ер касцёла яшчэ не былі завершаны. У 1756-1759 гадах быў пабудаваны двухпавярховы мураваны кляштар, злучаны з касцёлам калідорам. Алтары пабудавалі пасля 1759 года, пасля таго, як з Вільні прывезлі мастака ляпніны і скульптараў, але ўпрыгожванне вялікага алтара было завершана толькі ў 1764-1766 гадах. У той жа час былі пабудаваны і вежы51 (мал. 16).

Узнікае пытанне, ці Глаўбіц, які пачаў будаўніцтва ў 1749 годзе, завяршыў яго і ці былі алтары і вежы, а таксама манастыр пабудаваны па яго праектах. Я лічу, што няма падстаў сумнявацца ў гэтым. Інтэр'ер касцёла мае характэрныя моцныя пілястравыя вертыкальныя падзелы, знаёмыя па касцёле ў Сталовічах.

Скампанаваныя разам двухвежавы фасад з высокім шчытом і крухта52 ўяўляюць сабой далейшае развіццё тыпу фасада касцёла св. Кацярыны і Сталовіцкага касцёла. Аналагічную крухту мы знаходзім і ў капліцы Божага Провіду. Калі дадаць да гэтага інфармацыю пра запланаваны выезд Глаўбіца ў Полацк у 1764 годзе, непадалёк ад якога знаходзяцца Забелы-Валынцы, дык мы яшчэ больш пераканаемся ў тым, што ён працяглы час займаўся будаўніцтвам і цалкам яго завяршыў53.

Касцёл у Забелах-Валынцах, у параўнанні з папярэднімі працамі Глаўбіца, сведчыць пра новы, выразны перыяд ракако ў творчасці архітэктара. Гэта датычыць як фасада, так і багата аформленага, шмат'яруснага вялікага алтара, які замыкае ў сябе хор кляштара54. У касцёле было 10 алтароў, якія, верагодна, утрымлівалі шмат абразоў высокай мастацкай каштоўнасці, і таму касцёл лічыўся адным з самых велічных у Літве і Беларусі55. Недастатковая колькасць ілюстрацыйных і апісальных матэрыялаў у маім распараджэнні не дазваляе скласці больш дакладнае ўяўленне пра комплекс глаўбіцкіх будынкаў у Забелах-Валынцах і зрабіць больш абгрунтаваныя высновы.


6. Адначасова з Забельскім касцёлам, у 1749 годзе Глаўбіц пабудаваў трохпавярховы цагляны палац у Струнях каля Полацка для мітрапаліта Фларыяна Грабніцкага56. Будаўніцтва акружанага вялікімі садамі палаца, верагодна, распачалося некалькі раней, прынамсі ў 1748 годзе, таму можна меркаваць, што забельскія дамінікане прызначылі для будаўніцтва свайго касцёла архітэктара, якога раней прывёз у Полацк мітрапаліт. Акрамя кароткіх згадак, пра палац у Струнях няма ніякай інфармацыі, а тутэйшая ўніяцкая царква не з'яўляецца вынікам творчасці Глаўбіца57. Таму асаблівую цікавасць выклікае інфармацыя пра супрацоўніцтва Глаўбіца з уніяцкім мітрапалітам, архібіскупам Полацкім, базыліянінам Фларыянам Грабніцкім, ініцыятарам і фундатарам значнага пашырэння базыліянскай царквы св. Сафіі ў Полацку, аднаго з самых велічных помнікаў архітэктуры ракако ў Вялікім Княстве Літоўскім (мал. 18).


7. Прафесар М. Марэлоўскі выказаў здагадку, што архітэктарам адбудовы царквы св. Сафіі быў Блажэй Касінскі, варшавянін, майстар мулярства і тынку, з якім архібіскуп Грабніцкі ў 1738 годзе заключыў у Варшаве кантракт на рэканструкцыю сабора58. Аднак сама фармулёўка кантракту прымушае нас істотна абмяжоўваць ролю Касінскага. Архітэктары займалі значна больш высокае становішча ў сацыяльнай іерархіі XVIII стагоддзя, чым рамеснікі - майстары мулярства, тынку, слясарства і г.д. і заўсёды выразна падкрэслівалі свой тытул у кантрактах, таму і сам Касінскі не прамінуў бы згадаць гэты тытул. Не быў ён архітэктарам, і цяжка ўявіць, што муляру або тынкоўшчыку было даручана праектаванне маштабнага будынка, якое патрабуе навуковых ведаў. Узнікаюць сур'ёзныя сумневы і па іншых прычынах. Базыльянская царква ў Полацку па сваёй архітэктуры належыць да групы віленскіх касцёлаў сярэдзіны XVIII стагоддзя і не мае дачынення да тагачаснай архітэктуры Варшавы, што слушна адзначыў прафесар Марэлоўскі. Аднак яго іншыя здагадкі, напрыклад, што развіццё таленту Касінскага адбылося ў нашым краі і залежала ад мясцовых уплываў, або што ён, магчыма, пераехаў у Вільню і сваёй творчай індывідуальнасцю паўплываў на фармаванне архітэктуры Віленшчыны, неабгрунтаваныя. Мне здаецца, што Касінскага, безумоўна, варта лічыць толькі рамеснікам - тынкоўшчыкам і муляром. Яго прыезд з Варшавы ў 1738 годзе можна растлумачыць візітамі архібіскупа ў сталіцу па справах царкоўнай палітыкі ў сувязі са складаным становішчам грэка-каталіцкай царквы ў той час, а таксама заклапочанасцю віленскіх мастакоў і рамеснікаў аднаўленнем горада пасля пажару 1737 года. Маштаб дзейнасці Касінскага, несумненна, не выходзіў за межы рэканструкцыі старога будынка, і кардынальная адбудова царквы адбылася толькі значна пазней.

Параўноўваючы даты працяглага знаходжання архібіскупа Грабніцкага ў Вільні ў 1747 годзе, яго прызначэнне мітрапалітам і архімандрытам Кіеўскім 5 студзеня 1748 года, будаўніцтва Глаўбіцам жылога палаца архібіскупа ў Струнях (3 км ад Полацка) у 1748/49 годзе і паўторнага асвячэння царквы св. Сафіі ў 1750 годзе, а таксама ўлічваючы, што Полацк заставаўся рэзідэнцыяй Грабніцкага і пасля яго прызначэння мітрапалітам, мы бачым, што будаўнічыя пачынанні архібіскупа Грабніцкага цесна звязаны з яго новай высокай царкоўнай годнасцю. Верагодна, Грабніцкі сустрэў Глаўбіца, які ў той час быў самым вядомым або адным з самых вядомых віленскіх архітэктараў падчас свайго знаходжання ў Вільні ў 1747 годзе і даручыў яму кіраваць запланаванымі архітэктурнымі праектамі - не толькі палацам у Струнях, але, відочна, і царквой у Полацку. Выбар архітэктара не цяжка растлумачыць, улічваючы, што Глаўбіц раней ужо вызначыўся ў галіне сакральнага будаўніцтва. Больш за тое, цверджанне, што архітэктарам быў Глаўбіц, найбольш пераканаўча пацвярджаецца аналізам помніка.

У 1748-1750 гадах, гэта значыць ад пачатку будаўніцтва да асвячэння царквы, асноўная частка будынка магла быць гатовая толькі ў агульных абрысах. У любым выпадку, завяршэнне інтэр'еру (мал. 20) і абсталяванне царквы алтарамі, мабыць, заняло больш часу і, магчыма, было завершана нават пасля смерці Грабніцкага ў 1762 годзе, бо Глаўбіц быў у Полацку яшчэ і ў 1764 годзе. Гэтае меркаванне пацвярджаецца і параўнаннем амбона і бакавых алтароў полацкага касцёла з амбонам і алтарамі касцёла бернардзінак у Слоніме, пабудаванага майстрам ляпніны Гэдлем у 1759-1765 гадах (мал. 21). Амбоны і алтары абедзвюх цэркваў не толькі роднасныя, але і амаль што ідэнтычныя, што, з аднаго боку, дапамагае вызначыць даты ўнутранага аздаблення св. Сафіі ў Полацку, а з другога, дазваляе ўстанавіць, што гэтым невядомым архітэктарам, які падрыхтаваў для Гэдля праект алтара, амбона і канфесіянала ў слонімскім касцёле, быў Глаўбіц.

Сыходзячы з вышэйсказанага, Глаўбіцу можна прыпісаць ўсё пашырэнне царквы св. Сафіі ў Полацку з 1748 па 1760/65 гады. Ён быў аўтарам агульнага праекта, які змяніў вось царквы, каб захаваць трохапсідную алтарную частку як правае крыло трансепта (мал. 19), і ён жа быў стваральнікам фасада з дзвюма высокімі вежамі і развітым на два паверхі шчытом, а таксама ўнутранага ўбрання царквы59. Для вызначэнні характару і маштабу працы Глаўбіца асаблівае значэнне мае моцная расчляненне шчыта фасада і арыгінальная форма вежаў, стрэлападобнасць якіх архітэктар часткова атрымлівае сродкамі, вядомымі па касцёле св. Кацярыны і касцёле ў Сталовічах. Як і ў касцёле св. Кацярыны тут прысутнічаюць высокія вежы, нізкія паверхі з авальнымі вокнамі і чатырма вуглавымі валютамі, якія трымаюць вазоны. Роднасць з касцёлам у Сталовічах, як я ўжо адзначаў, выяўляецца ў звужаным верхнім ярусе вежаў нармальнай вышыні і зноў жа валютамі па кутах. У полацкай царкве архітэктар уводзіць новы, раней невядомы матыў - падымае вежы праз яшчэ адзін нізкі і звужаны паверх, у выніку чаго ў агульны сілуэт вежаў мае амаль што пірамідальную форму.

(Працяг у наступным нумары.)

* Пераклад Леаніда Лаўрэша.

51 Wołyniak [M. Giżycki], Wiadomości o Dominikanach Prowincyi Litewskiej. Kraków, 1917. Cz. I. S. 299. Аўтар абапіраўся на невядомыя архіўныя матэрыялы і не ўказаў свае крыніцы. Nasze Kościoły. Opis ilustrowany kościołów i parafii na obszarach dawnej Polski i ziemiach przyleglych. T. I. Archidiecezja Mohylowska, wydali ks. D. Bączkowski i ks. J. Żyskar. Warszawa-Petersburg 1913, s. 421-424. (невялікія, невыразныя рэпрадукцыі на с. 421 і 424). Рэпрадукцыя на с. 421 была выкарыстана для мал. 16, а рэпрадукцыя на с. 85 для мал. 17 гэтай працы).

52 Крухта - паўкруглы апсідны прытвор пры уваходзе ў храм, які нагадвае абарончы барбакан. - Л. Л.

53 Archiwum Kościoła Ewangelicko-Augsburskiego w Wilnie, Protokuły II, 6 жніўня 1764 г.: "... hat der Hr Glaubitz vorgetragen, dass Er das grosse Kirchenschloss welches schon zweymahl ist repariret worden, und doch nicht verkauffen konnen, nach Polock mitnehmen wollen umb dorten verkaufen zu konnen...".

54 Nasze Koscioly, рэпрадукцыя на С. 424.

55 Там жа.

56 Wołyniak [M. Gizycki], С. 299. Прозвішча напісана няправільна: "Glaubier", у той час як у заўвазе ранейшага аўтара пра Струні ў "Геаграфічным слоўніку Каралеўства Польскага". Т. XI. Варшава, 1890. С. 420, напісана больш правільна "Glaubicz".

57 Nasze Kościoły. С. 386 - рэпрадукцыя.

58 M. Morelowski, Katedra unicka w Połocku (sprawozdanie z referatu). Prace Komisji Historji Sztuki P. A, U., T. II, Kraków. 1922. S. LXXXIX. У тэксце была памылка друку: "малярскі" замест "мулярскі", пра што мне паведаміў прафесар Марэлоўскі.

59 А. М. Павлинов. Древние храмы Витебска и Полоска. Труды 9 археологического съезда в Вильне. Mocквa 1895-97, T. I. Nasze Koscioly, j, w., s. 387, 389, 390.

Беларусы сустракаюцца з індзейцамі

Індзейцы ў двух светах: Коўцік, Пратасевіч; Прыродная "архаіка" ў паралелях паміж Беларуссю і Амерыкай

(Працяг, пачатак гл. у № 19, 22, 24, 27, 30-34, 36-48, 50-52 (2022); 1-52 (53-104) (2023); 1-52 (105-156) (2024); № 1-45 (157-201) за 2025 г.; № 1-45(157-201) за 2025 г.; № 7-8 (216-217), 23 (232) за 2026 г.).


Ландшафт, розныя прыродныя рысы пры апісанні Беларусі параўноўваюць з амерыканскімі многія аўтары. У свой час мы паспелі набраць на камп'ютары некаторыя з прыкладаў, якія павінны былі скласці раздзел параўнанняў прыроды ў манаграфіі па гісторыі беларуска-індзейскіх сувязей. Пасля яго мусілі ісці параўнальныя звесткі пра культуру людзей "дакалумбавых" Амерыкі і Беларусі.

Супастаўляючы ў практычным сэнсе кліматычныя рэсурсы Беларусі і ЗША ("Агракліматычныя аналагі тэрыторыі Беларусі"), А. Х. Шкляр лічыць найбольш бліз-кімі да Беларусі кліматычна штаты Мінесота і Вісконсін, вобласці вялікай колькасці азёр, хвойных і змешаных лясоў, дзярнова-падзолістых глеб і значнай забалочанасці. Па тэмпературы паветра найбольш падобныя паўночныя і цэнтральныя часткі згаданых штатаў і цэнтральныя раёны Беларусі па лініі Мінск-Горкі, але, як і далей на поўдзень, клімат штатаў адрозніваецца больш нізкай зім-няй тэмпературай, большым каэфіцыентам увільгатнення і большай колькасцю ападкаў.

Ландшафт іншых фізіка-геаграфічных раёнаў Амерыкі таксама параўноўваўся з беларускімі краявідамі. Так, М. Азбукін лічыў, што "Чылійская даліна вельмі падобна да Еўропы. Нават пустазелле на полі - тыя ж васількі, дзьмухаўцы, куколь, што пашыраны і на Беларусі, і наогул усюды ў Еўропе".

Зямля Беларусі ў далёкім мінулым прайшла той жа "шлях", што і Амерыка; ландшафт яе асобных частак нагадваў сучасныя фізіка-геаграфічныя вобласці амеры-канскага кантынента.

У. Я. Бардон і Л. І. Матрунчык сцвярджаюць, што Палессе калісьці было плоскай раўнінай, "зарослая ста-ражытным трапічным лесам, і было ў агульных рысах падобнае на сучасны басейн ракі Амазонкі".

Аб "неаднаразовых зменах мора сушай і сушы морам, змяненнях клімату і абледзяненнях, старажытных вулканах, зніклых горных хрыбтах, развіцці расліннасці і жывёльнага свету, з'яўленні і рассяленні на тэрыторыі Беларусі чалавека" расказваюць А. С. Махнач і Л. М. Ваз-нячук у кнізе "Геалагічнае мінулае Беларусі" (1959).

"У адны перыяды тут панаваў цёплы і вільготны трапічны і субтрапічны клімат, такі ж прыкладна, як цяпер у [...] Паўднёвай Амерыцы". "Па забалочаных берагах мораў, азёраў і рэк раслі лясы, якія перавышаюць сучасныя джунглі [...] Паўднёвай Амерыкі і іншых раёнаў". "Клімат Беларусі ў першай палове пале-агену быў субтрапічны. Расліннасць яе нагадвала флору [...] паўднёвай часткі Паўночнай Амерыкі". "З мора зараснікі рызафор, папарацей і пальмаў ніпа мелі выгляд непранікальнага гушчару. У час прыліву гэтая цёмна-зялёная маса нібы плавала ў вадзе. Такія зараснікі мала чым адрозніваліся ад мангравых лясоў і зараснікаў, якія вельмі характэрны для [...] трапічных краін і астравоў". "З голанасенных у складзе лясоў, асабліва ў другой палове кіеўскага [?] веку, пераважалі розныя сосны, елкі, секвоі, балотныя кіпарысы, піхты, парасо-навыя сосны, цісы і г.д." У "палеацэнавай тайзе ўцалела яшчэ ў выглядзе вельмі значнай прымесі шмат розных ліставых парод, напрыклад, грэцкі арэх, гікоры і іншыя арэхавыя, тутавае дрэва, каштаны, сумах і іншыя". "Гэтая тайга была намнога багацейшая па складзе дрэвавых парод, што раслі ў ёй, чым сучасныя [...] канадскія таёжныя лясы".

Балотны кіпарыс і ніса, якія раслі ў міяцэнавых лясах Беларусі, засталіся цяпер на прыморскіх балотах і берагах рэк на поўдні ЗША, секвоя, якая вылучалася вышынёй сярод дрэваў таго перыяду, - захавалася на ціха-акіянскім узбярэжжы ЗША; гэта ж адносіцца да гікоры і пазнейшай асаковай расліны дуліхіўм, піхты Фрэзера, канадскай цугі (хемлаку).

Валуны, так характэрныя для беларускага пейзажу, узніклі ў выніку тых жа рухаў ледавікоў, што і ў Паўночнай Амерыцы, і мясцовае насельніцтва абагаўляла іх. Аўтар кнігі пра валуны і звязаныя з імі паганскія ўяўленні Э. А. Ляўкоў "Маўклівыя сведкі мінуўшчыны" адзначае, на-прыклад, што ў Паўночнай Амерыцы каменні са следам чалавека, следавікі, таксама "ахутаныя легендамі і паданнямі".

У выніку пахаладанняў і абледзяненняў змянілася і фаўна Беларусі. Яшчары паступова зніклі і ў Амерыцы і ў Беларусі, але такія холадалюбівыя жывёлы, як муску-сны бык, з'явіўшыся на тэрыторыі Беларусі на пэўны час, потым таксама зніклі і заставаліся толькі ў арктычнай зоне паўночнай Амерыкі.

Ледзяное покрыва, якое аднолькава пакрывала тэрыторыю Беларусі і пэўныя часткі цяперашніх Канады і Злучаных Штатаў, прывяло да ўтварэння падобных ландшафтаў, расліннага і жывёльнага свету.

Валуны, секвоі, балотны кіпарыс, мангравыя лясы, маманты, бізоны (зубры), авечкабыкі - усё гэта можа быць апісанае кампаратывістычна-этназаалагічна.

Насельніцтва забалочаных частак Беларусі мусіла вырашаць тыя ж праблемы, што і своеасаблівая "балотная цывілізацыя майя", прыклад якой прыводзіць у кнізе "Геаграфічныя нарысы прыроды Беларусі"(1983) В. К. Лукашоў. "Майя будавалі свае гарады побач з балота-мі, мелі развітую сістэму каналаў і выкарыстоўвалі ў земля-робстве балотны глей". "Цывілізацыя" Беларусі адставала ад майяскай; ...і шырокамаштабная меліярацыя пачалася ўжо ў новы час (І. І. Жылінскі).

Разважаючы пра людзей, якія 25-30 тысяч гадоў назад рабілі стаянкі каля вёскі Юравічы ў Калінкавіцкім раёне, В. Вольскі пісаў, што яны жылі "каля мамантаў так, як жылі паўночнамерыканскія індзейцы каля бізо-наў", а прыручыць гэтых "вялізных жывёлін, як прыручы-лі яны пазней сабаку, свінню, каня, рагатую скаціну ці як яны прыручылі слана ў Індыі, вярблюда ў Азіі і Афры-цы, ламу ў Паўднёвай Амерыцы, нашы далёкія продкі не здолелі. Яны тады яшчэ да гэтага не дадумаліся" і "цалкам знішчылі мамантаў для сваіх патрэб".

1991 DRAFT LETTER TO NATIVE AMERICAN FISH AND WILDLIFE SOCIETY (NAFWS)

(written 1991-06-23) (sent, accompanying a book, 1991-07-12) (according to the draft:)

Native American Fish and Wildlife Society

750 Burbank Street

Broomfield, CO

USA

Dear friends!

This book (A sea gull's feather. Minsk, 1991) is a gift from our society. We hope you enjoy it.

We are looking forward to hear from you.

We need more detailed information on your Society. We are interested in cooperation with you.

With best wishes,

(Ms) Svetlana Kalenkovish

Byelorussian-American Indian Society

P.S. Please pay attention to the following words:

"Over the past four or five centuries our civilization gas been centered around nothing else but discovering various phenomena and facts overseas, which since the beginning of time have been common knowledge to the aboriginal population".

(Inscription in the book:

For the Native American Fish and Wildlife Society

from Byelorussian-American Indian Society

Gomel [date] July, 1991)

Літ.:

6211 Белая В. Л., Дурейко Л. И., Лосева Г. Д. Человек и мир. Природа и человек. Человек и его здоровье: учебник для 3 кл. общеобр. шк. с рус. як. обуч. Мн., 2000.

2779 Беляев С., Беляева Е. По законам природы // Народное хозяйство Белоруссии. 1989. № 2. С. 40-42.

7842 Бондаренко В. С. Региональное управление природопользованием в прибрежных районах. Гомель; Смоленск; М., 2003.

1187 Гулезава Т. "Галоўныя інжынеры" прыроды // Піянер Беларусі. 1992. 6 лют.

1188 Гулезава Т. Як сумна быць смачным! // Піянер Беларусі. 1990. 9 жн.

7586 Гулезова Т. Главный инженер природы // Вечерний Минск. 1998. 30 сент.

1190 Гулезова Т. Кузины динозавров // Знамя юности. 1989. 16 июня.

3958 Гумбольдт А. Картины природы. М., 1959.

1249 Евцихевич В. Н. Каков ты, хозяин земли? Мн., 1977.

1358 Ільін М. Горы і людзі: апавяданні аб перабудове прыроды / з прадм. М. Горкага. Мн., 1937.

1506 Курсков А. Н. В этом удивительном мире животных. Мн., 1988.

1609 Мезенцаў У. Ці ёсць цуды ў прыродзе. Мн., 1959.

123 Мурох В. И., Стекольников Л. И. Целебные кладовые природы. Изд. 2-е, перераб. и доп. Мн., 1990.

1825 Прохарчык А. П. Прыродаахоўная работа па геаграфіі: кніга для настаўніка. Мн., 1990.

3594 Самусенко Э. Г. Природа и споpт: неожи-данные, подчас парадоксальные аналогии и параллели. Мн., 1980.

6996 Шариков К. Е. По лабиринтам живой природы. Мн., 1971.

3025 Энгельс Ф. Дыялектыка прыроды. Мн., 1954.

КОЎЦІК Аляксандр (Александр Ковтик, Aliak-sandr Koutsik, Aleksandr Kovtik) - галоўны трэнер і кіраўнік мінскага клуба тайскага боксу і кікбоксінгу "Apache" ("Apache Team", "Apache Gym Muay Thai").

Выдатны пецярбургскі трэнер па кікбоксінгу Ула-дзіслаў Кароткіх (Владислав Коротких, Vladislav Korotkikh) так напісаў у ВКонтакте (6.03.2025) пра эпізод, які нас у серыі БСІ цікавіць:

"Уплыў культуры паўночнаамерыканскіх індзей-цаў на фармаванне тайскага боксу ў Беларусі - не цыта-та з Пялевіна, а тэма для добрай кандыдацкай па маёй першай прафесіі. На Кубку ЛВ па муай тай, які пра-йшоў, назіраў цудоўную [замечательную] сцэну: індзеец-перуанец сустрэўся лоб у лоб з вялікім трэнерам-белару-сам, на футболцы якога было імя яго клуба - "Апачы". Індзейцы ўсміхнуліся і паціснулі адзін аднаму рукі".

Штучны інтэлект пракаментаваў той момант так:

"Гаворка ідзе аб Адкрытым Кубку ЛВ (Ленін-градскай вобласці) па муай-тай, які прайшоў у пачатку сакавіка. У сетцы завірусілася кур'ёзная сцэна з гэтага турніру: баец-перуанец (індзеец) сустрэў трэнера беларускага клуба "Апачы" і яны абмяняліся поціскамі рукі".

6.06.2026 мы размаўлялі праз інтэрнэт з трэнерам, які быў на тым першынстве. Аляксандр Коўцік паведаміў, што цікавіцца індзейцамі (больш Паўднёвай Амерыкі), хоць і не індзеяніст. Ён знаёмы з многімі індзеяністамі. Імя індзеяніста Андрэя Грыдзіна раней было звязанае з клубам "Чынук" (і затым ён стварыў Gridin Gym). Два клубы па тайскім боксе і кікбоксінгу ў Менску, такім чы-нам, былі названыя ў гонар індзейцаў - "Чынук" і "Апа-чы". Вучнем Аляксандра Коўціка, "апачам" з'яўляецца Данііл Пацярайка (Даниил Потеряйко) - унук індзеяніста нябожчыка Канстанціна Пацярайкі.

Літ.:

4920 Пясецкий Д. Разбитые губы и синяки - не в счет... / интервью К. Белоуса // 7 дней. 1997. 22 марта. С. 14, 16.

ПРАТАСЕВІЧ Яніна (2) - яе матэрыял пра пада-рожніка-самбіста Уладзіміра Несіна і яго жонку з індзей-скімі каранямі, якія набылі дом на Драгічыншчыне, паўта-рылі некалькі рэсурсаў, у тым ліку і ў перакладзе на беларускую (мы змяшчаем нашу з Google Translate версію).

НАШЧАДАК ІНДЗЕЙЦАЎ - ЖОНКА БЕЛАРУСА. МАЮЦЬ ДОМ НА ЯГО РАДЗІМЕ - ДРАГІЧЫНШЧЫНЕ (2)

Яніна Пратасевіч

Уладзіміру і Вераніцы падабаецца ў Беларусі практычна ўсё, але асабліва шануюць прастату і душэў-насць людзей, іх стаўленне адзін да аднаго. Вераніка кажа:

- Беларусы натуральныя, шчырыя і прыязныя. Суседка Тамара - мы з ёй прыкладна аднаго ўзросту - стала сапраўднай сяброўкай. Вось менавіта такія людзі дапамагаюць адчуць сябе, як дома. У Канадзе, напрыклад, у адносінах паміж сваякамі няма цеплыні, усё вельмі меркантыльна, а большасць людзей з суседзямі нават не вітаюцца.

Вераніка з задавальненнем пералічвае іншыя пазі-тыўныя моманты. Напрыклад, ёй вельмі падабаюцца мясцовыя цягнікі. Зручныя, ходзяць у час [вовремя], можна даехаць, куды трэба без стрэсу і мітусні. Высока яна ацэньвае і якасць беларускіх прадуктаў:

- Прадукты ў Еўропе каштуюць дорага, значная частка асартыменту прадстаўлена перапрацаванымі та-варамі: гатовымі стравамі, паўфабрыкатамі, прадуктамі з працяглым тэрмінам захоўвання. У Беларусі ежа нату-ральная - шмат свежых і простых прадуктаў, звыклых [привычных] па смаку. Вялікі выбар, добрая якасць і пры гэтым даступныя цэны. З мясцовай кухні я даўно палю-біла дранікі, Улад часцяком мяне песціць [балует] імі. А яшчэ падабаецца хатняе малако. Купляем яго ў жанчыны, якая трымае карову.

Уладзімір дадае:

- Дарэчы, беларускія прадукты высока цэняцца ў Расіі, Кыргызстане, Казахстане і іншых краінах, дзе мы пабывалі. Там кажуць, што нашы прадукты харчавання якасныя, і прадаюць іх даражэй за іншых. У вандроўках заўсёды шукаем на прылаўках беларускую малочку [молочку] і мяса.

Вераніка ўжо пасадзіла на ўчастку пару градак: зеляніна, крыху гародніны. Такія простыя заняткі, гаво-раць муж і жонка, дапамагаюць адчуць сябе часткай мясцовага жыцця. Але домам і ўчасткам жонкі не абмяжоўваюцца. Ім падабаецца наведваць мясцовыя славута-сці, музеі, канцэрты, кірмашы. Часта ездзяць на раварах у суседнія вёскі: для іх гэта і адпачынак, і магчымасць убачыць краіну бліжэй, без спешкі - так, як яны прывыклі.

У канцы размовы становіцца абсалютна відавочна, што выбар Несіных на карысць Беларусі - не нейкая выпадковасць. Пасля сотняў сустрэч і тысяч кіламетраў пара падарожнікаў выбрала для жыцця тую краіну, куды яны хочуць вяртацца кожны год, каб аднавіць сілы і атрымаць асалоду ад спакою сярод раскошнай прыроды і добрых людзей.

Літ.:

1372 Ипатьев А. Н. Овощные растения земного шара. Мн., 1966.

НЕКРАЛОГ: Цымбераў Раман (1981-2026) - паэт, выдавец, кнігагандляр. Мы мелі магчымасць размаўляць з ім у канцэртнай зале "Мінск" (пра кнігі Ігната Касцяна, якія былі там у яго на продаж) і звязацца па электроннай пошце, якая была пазначаная на яго сайце. Ён даслаў нам экзэмпляр выдадзенай ім па-беларуску кнігі "Попаль-Вух" (атрымана 11.10.2024).

Літ.: 12863 Попаль-Вух / з кічэ, пер. Л. Баршчэў-скага // Попаль-Вух: Кніга Супольнасці і Роду / з кічэ, пер. Л. Баршчэўскага. Мн., 2024. С. 22-133.

Алесь Сімакоў, даследчык беларуска-індзейскіх сувязей.

Ales Simakou (e-mail: davyde020@gmail.com), researcher of Belarusian-Indian (American Indian, Native American, Amerindian, First Nations) connections.

Індзейцы , индейцы , Indianie, Indians, indigenous peoples, indigenas, indios de America y Bielorrusia, Belarus; Алесь Симаков . Белорусы встречаются с индейцами. [Вып. 172] .

Па сцяжынках спадчыны

12 чэрвеня ў Лідскім РЦЭТіК адбылося раённае свята беларускага фальклору "Па сцяжынках спадчыны", на якім свае таленты і веды прадэманстравалі выхаванцы аздараўленчых лагераў з дзённым знаходжаннем.

Было надзвычай цікава назіраць, як юныя артысты аднаўлялі традыцыі, перадаючы іх ад пакалення да пакалення.

Ад пачатку да канца мерапрыемства гучалі мудрыя народныя прыказкі і прымаўкі, якія напоўнілі паветра цеплынёй і ўсмешкамі. Дзеці з лёгкасцю называлі прадметы побыту нашых продкаў, паказваючы сваю дасведчанасць у гісторыі і культуры роднага краю.

Асаблівую зацікаўленасць выклікалі тэматычныя майстар-класы, дзе кожны мог паспрабаваць сябе ў народных рамёствах і справах.

У канцы свята адбылося ўзнагароджанне самых актыўных і таленавітых удзельнікаў. Лепшыя з лепшых атрымалі заслужаныя дыпломы, а для ўсіх прысутных засталіся незабыўныя ўспаміны і жаданне вывучаць і захоўваць свае родныя традыцыі.

ТК "Навіны Лідчыны".

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX