Папярэдняя старонка: 2026

Наша слова.pdf № 25 (234) 


Дадана: 24-06-2026,
Крыніца: pawet.net.

Спампаваць




Наша слова.pdf № 25(234), 24 чэрвеня 2026.

Чараўніцтва купальскай ночы ў Першамайскім

Купалле - гэта не проста ноч, гэта стан душы, запрашэнне да гармоніі і адраджэння.

У філіяле "Першамайскі Дом культуры" Лідскага раёна з сапраўдным размахам адсвяткавалі самае таямнічае свята ў годзе!

Паветра было літаральна прасякнута магіяй:

Карагоды і гульні: бадзёры смех моладзі напоўніў прастору, ствараючы атмасферу весялосці і спрадвечных традыцый;

Купальскае вогнішча: у зіхатлівым бляску агню скакалі дзіўныя цені, а музыка гучала няспынна.

Музычныя скарбы: сапраўдным упрыгожваннем ночы сталі выступленні калектываў ДУ "Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці" - народнага ансамбля бытавых інструментаў "Каханачка" і народнага фальклорнага гурта "Талер"!

Купальская ноч - гэта час, калі мары становяцца бліжэй, а сэрцы напаўняюцца святлом, цяплом і надзеяй. Няхай кожная знойдзеная папараць-кветка прынясе шчасце!

ТК "Культура Лідчыны".

Паважаныя чытачы. У нас узніклі тэхнічныя праблемы з сайтам nslowa.by. Зараз газета "Наша слова.pdf" размяшчаецца толькі на "чужых" сайтах "belkiosk.by" і некаторых іншых. Таму з ліпеня 2026 года газета будзе часова выходзіць 1 раз на месяц у апошнюю сераду месяца.

Звініць каса - жыве вёска!

жывой традыцыі - конкурс касцоў "Звініць каса - жыве вёска"!

Поле напоўнілася звонкім металёвым спеўным рытмам - каса за касой, замах за замахам, і над сенакосам разлівалася тое асаблівае адчуванне, калі праца становіцца святам.

Касцы з розных куткоў Лідчыны сабраліся, каб паказаць сваю спрытнасць, сілу і павагу да спрадвечнай сялянскай справы. Тут не толькі спаборніцтва - тут жывая памяць пра продкаў, пра вясковы лад жыцця, дзе кожны рух меў сэнс, а кожная травінка - каштоўнасць.

Гледачы падтрымлівалі ўдзельнікаў шчырымі воплескамі, а над лугамі і палямі гучаў смех, жарты і добры настрой. Атмасфера была сапраўды святочная - з пахам сена, сонцам і беларускім характарам: адкрытым, моцным і цёплым.

"Звініць каса - жыве вёска" - і гэта не проста словы. Пакуль гучыць каса і ёсць людзі, якія шануюць працу на зямлі, жыве і сама вёска, жыве традыцыя і душа Беларусі.

ТК "Культура Лідчыны".

Рэкордныя 400 балаў набраў выпускнік СШ № 17 г. Ліды Каскевіч Кірыл.

Навучэнец здаў на 100 балаў цэнтралізаваныя іспыты па рускай мове і фізіцы.

Цэнтралізаванае тэставанне па матэматыцы. Сярэдні бал атэстата - 10.0!

Выклікае захапленне.

Лідскі замак першы ў новым рэйтынгу найбольш папулярных гісторыка-архітэктурных помнікаў Беларусі

Апублікаваны новы рэйтынг найбольш папулярных гісторыка-архітэктурных помнікаў Беларусі, складзены на падставе даных аб наведванні аб'ектаў абанентамі кампаніі МТС. Даследаванне ахоплівае першыя пяць месяцаў 2026 года і паказвае, якія славутасці краіны прыцягваюць найбольшую ўвагу турыстаў.

На першым месцы апынуўся Лідскі замак - адзін з найлепш захаваных сярэднявечных замкаў Беларусі. З пачатку года яго наведалі больш за 19 тысяч унікальных карыстальнікаў сеткі. Акрамя таго, менавіта тут быў зафіксаваны найбольшы аб'ём мабільнага інтэрнэт-трафіку каля 9 тэрабайтаў, што сведчыць пра актыўнае выкарыстанне турыстамі смартфонаў для фатаграфавання, відэаздымкі і абмену кантэнтам.

Другое месца заняў мемарыяльны комплекс «Хатынь», які наведалі каля 17 тысяч чалавек.

Трэцяй стала Барысаглебская (Каложская) царква ў Гародні, што прыцягнула прыкладна 16 тысяч наведвальнікаў.

Паводле падлікаў аналітыкаў, усе аб'екты, якія ўвайшлі ў дваццатку лідараў, за студзень - травень наведалі амаль 200 тысяч карыстальнікаў сеткі.

Паводле СМІ.

МЫ ПАМЯТАЕМ!

22 чэрвеня. Роўна ў 4 гадзіны раніцы

іручасці сабраліся лідзяне. Жыхары Ліды - ад моладзі да ветэранаў, прадстаўнікоў улады, актывістаў прадпрыемстваў і грамадскіх арганізацый - прыйшлі сюды не па абавязку. А таму, што інакш нельга.

Гэтая дата - 22 чэрвеня 1941 года - адклікаецца болем у кожнай беларускай сям'і. І праз 85 гадоў мы зноў стаім, схіліўшы галовы ў хвіліне маўчання.

Атмасфера скрухі і памяці

На "зялёнай зоне" былі разгорнуты сімвалічныя кампазіцыі:

"Водбліск памяці" - знак 85 гадоў мірнага неба над нашай галавой.

Памежны слуп - увасабленне пераемнасці пакаленняў абаронцаў Айчыны.

Дыялог пакаленняў

Адмысловым момантам стаў кранальны дыялог паміж салдатам у форме часоў Вялікай Айчыннай і сучасным вайскоўцам:

- Ты не сышоў, - сказаў салдат сённяшняга дня.

- Нам ніхто не загадаў, - адказаў герой мінулага.

Гэтыя кароткія, але глыбокія словы падкрэслілі непарушную сувязь часоў і наш вечны абавязак стаяць на варце міру.

Лідзяне ўсклалі кветкі да мемарыяла ў знак глыбокай удзячнасці тым, хто коштам свайго жыцця абараніў волю нашай Радзімы. Подзвіг герояў не будзе забыты - ён назаўжды ў нашых сэрцах.

ТК "Навіны Лідчыны". Фота з розных крыніц.

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

22 чэрвеня, роўна праз год пасля смерці акадэміка Радзіма Гарэцкага, на ягонай магіле на менскіх Паўночных могілках урачыста адкрылі надмагільны помнік яму.

На ўрачыстае адкрыццё помніка сабраліся каля 40 чалавек. Яго аўтар - вядомы скульптар Ігар Засімовіч, у аснове - валун з Браслаўскага краю.

Радзім Гарэцкі пражыў вельмі доўгае, 96 гадовае жыццё, на працягу якога заўсёды імкнуўся служыць сваёй радзіме і свайму народу, хоць воляй лёсу шмат дзесяцігоддзяў быў вымушаны правесці за межамі Бацькаўшчыны.

Нарадзіўся Радзім Гарэцкі 7 снежня 1928 года ў Менску, у сям'і Гаўрылы Гарэцкага, аднаго з заснавальнікаў і першых правадзейных членаў Беларускай акадэміі навук, і Ларысы Гарэцкай (у дзявоцтве Парфяновіч). Ён пляменнік Максіма Гарэцкага, беларускага пісьменніка.

З-за рэпрэсій супраць сям'і Радзім правёў дзяцінства ў Расіі, дзе ў 1952 годзе скончыў Маскоўскі нафтавы інстытут і пасля больш за 20 гадоў адпрацаваў у Геалагічным інстытуце АН СССР. Толькі ў 1971 годзе ён вярнуўся на радзіму, дзе з 1977 па 1993 год узначальваў Інстытут геахіміі і геафізікі, у 1992-1997 гадах быў віца-прэзідэнтам Акадэміі навук Беларусі.

Радзім Гарэцкі стаў адным з заснавальнікаў сучаснай беларускай школы тэктонікі, яго даследаванні дапамаглі адкрыць шматлікія радовішчы карысных выкапняў, за што ён быў ушанаваны Дзяржаўнымі прэміямі СССР і Беларусі.

Акрамя навукі, ён актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю, узначальваў Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" і напісаў шэраг мастацка-дакументальных кніг пра гісторыю свайго роду і рэпрэсаваную беларускую інтэлігенцыю. У кнізе "Ахвярую сваім "я"… (Максім і Гаўрыла Гарэцкія)" (1998) Радзім Гарэцкі апісаў трагічны лёс сваіх блізкіх.

Ён усімі сіламі падтрымаў рух за незалежнасць Беларусі і дапамагаў станаўленню грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Радзім Гарэцкі быў сталым актывістам ГА "ТБМ імя Францішка Скарыны", сябрам Рады Таварыства.

Паводле СМІ. Фота з сацсетак.

Арнольду Макміліну - 85 гадоў

21 чэрвеня сваё 85-годдзе адзначыў выдатны брытанскі славіст, літаратуразнавец і адзін з найвялікшых замежных даследчыкаў беларускай культуры - прафесар Арнольд Макмілін. Менавіта яго імя ўжо некалькі дзесяцігоддзяў асацыюецца з развіццём беларусазнаўства на Захадзе і папулярызацыяй беларускай літаратуры ў англамоўным свеце.

Арнольд Барат Макмілін нарадзіўся 21 чэрвеня 1941 года ў англійскім горадзе Нью-касл-эпон-Тайн. Яшчэ падчас навучання ў Лонданскім універсітэце ён зацікавіўся беларускай мовай і літаратурай, якія ў той час заставаліся амаль невядомымі для заходняй славістыкі. Тэмай яго доктарскай дысертацыі стала лексіка беларускай літаратурнай мовы XIX стагоддзя.

На працягу многіх гадоў Макмілін выкладаў у Лонданскім і Ліверпульскім універсітэтах, а з 1988 да 2006 года быў прафесарам рускай літаратуры ў Лонданскім універсітэце. Аднак галоўнай справай яго жыцця стала даследаванне беларускай літаратуры і культуры.

У 1977 годзе выйшла яго фундаментальная кніга "Гісторыя беларускай літаратуры ад вытокаў да сучаснасці" - першая ў гісторыі англамоўная гісторыя беларускай літаратуры. Гэтае выданне адкрыла беларускую літаратурную традыцыю для шырокага кола даследчыкаў і чытачоў на Захадзе.

Прафесар Макмілін з'яўляецца аўтарам дзясяткаў навуковых прац і манаграфій, прысвечаных беларускай літаратуры розных эпох - ад класічнай спадчыны да найноўшай паэзіі і прозы. Асобныя яго кнігі былі прысвечаныя беларускай літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя, літаратуры эміграцыі, сучаснай паэзіі і беларускай мове.

Вялікае значэнне мела і ягоная дзейнасць у беларускай супольнасці Вялікабрытаніі. Макмілін шмат гадоў супрацоўнічаў з Англа-беларускім таварыствам, рэдагаваў навуковыя выданні, падтрымліваў Беларускую бібліятэку і музей імя Францішка Скарыны ў Лондане і спрыяў развіццю беларусазнаўчых даследаванняў.

Беларускаму чытачу Арнольд Макмілін вядомы не толькі як даследчык, але і як перакладчык і папулярызатар беларускай літаратуры. Ён вывучаў творчасць Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Някляева і многіх іншых беларускіх аўтараў. Разам з брытанскай паэткай і перакладчыцай Верай Рыч ён пераклаў на англійскую мову шэраг класічных беларускіх твораў, у тым ліку паэму "Тарас на Парнасе".

Для некалькіх пакаленняў беларускіх літаратараў і навукоўцаў Арнольд Макмілін стаў сімвалам бескарыслівай адданасці беларускай культуры. Яго працы дапамаглі зрабіць Беларусь і яе літаратуру больш вядомымі ў свеце, а ягоны навуковы аўтарытэт і сёння застаецца непераўзыдзеным у галіне англамоўнага беларусазнаўства.

Паводле СМІ.

БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

Колеры, афарбоўкі і масці ў Лідзе і ў астатняй Беларусі


Станіслаў Суднік


(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)


Афарбоўкі і масці жывёлаў

Пароды сабак


Паўночны інуітскі сабака

Не прызнаны МКФ, Вялікабрытанія

Рукю

Не прызнаны МКФ, Японія

Руская каляровая балонка

Не прызнана МКФ, Расія

Рускі ганчак

Не прызнаны МКФ, Расія

Рускі псовы хорт

10 - Харты, Расія

Рускі салонны сабака

Не прызнаны МКФ, Расія


Рускі спаніель

Не прызнаны МКФ, Расія

Рускі той-тэр'ер

9 - Дэкаратыўныя і сабакі-кампаньёны, Расія

Салюкі

10 - Харты, Іран

Самаедскі сабака

5 - Шпіцы і прымітыўныя пароды, Расія

Сахалінскі хаскі

Не прызнаны МКФ, Японія

Сенбернар

2 - Пінчары і шнаўцары, малосы, горныя і швейцарскія быдлагонныя сабакі, Італія, Швейцарыя

Сербскі ганчак

6 - Ганчакі і сваяцкія пароды,

Сербія

Сіба-іну (Шыба-іну)

5 - Шпіцы і прымітыўныя пароды, Японія

Сібірскі хаскі

5 - Шпіцы і прымітыўныя пароды,

Расія

Сікоку

5 - Шпіцы і прымітыўныя пароды, Японія

Сіліхем-тэр'ер

3 - Тэр'еры, Вялікабрытанія

Сілкі тэр'ер

3 - Тэр'еры, Аўстралія

Скайтэр'ер

3 - Тэр'еры, Шатландыя

Скотч-тэр'ер

3 - Тэр'еры, Шатландыя

Славацкі капоў

6 - Ганчакі і сваяцкія пароды, Славакія

(Працяг у наступным нумары.)

В Е Р А С Е Н Ь*

Аповесць


Ежы Путрамант

Том першы

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)


Уся цырымонія прайшла для яго свядомасці ў гэтым непрытомным узрушанні. Намеснік міністра, высокі, з арлінымі вачыма выклікаў у яго дрыжыкі. Гэтыя дрыжыкі, зрэшты, раз з'явіўшыся, заставаліся да канца цырымоніі. Дзве пані гаварылі вельмі горача, і пад канец Маркевіч адчуў у сабе незвычайную сілу. Ён слухаў гэтыя прамовы і глядзеў на намесніка міністра. Гэтыя дамы гаварылі ўрачыста і неяк са слязьмі на вачах, намеснік міністра - усё гэта зблыталася ў сэрцы Маркевіча; шчаслівы і несвядомы, ён чакаў знаку, каб скокнуць у агонь, у ваду. Да горла Гітлера. Намеснік міністра сказаў яму нейкае ласкавае слоўца на развітанне. Ён крыкнуў ад усяго сэрца, глядзеў яму ўслед: вось як выглядае адзін з тых, хто вядзе Польшчу цвёрдай рукой у гэтай цяжкай патрэбе.

Пасля гэтага ўсё было не так урачыста. Ручны кулямёт аднеслі ў кватэру. Там каля гадзіны розныя фармальнасці, пратаколы прыёмкі, квітанцыі. Два чалавекі - каб адвезці гэты ручны кулямёт на мабсклад недзе ў цытадэлі.

Толькі а пятай гадзіне яму ўдалося вырвацца ў горад. Ён ішоў, узбуджаны ўспамінамі пра тое, што было некалькі гадзін назад. Які высакародны намеснік міністра, людскі і мудры! Потым ён перайшоў да дэталяў: які акуратны, бездакорны, свежазмазаны гэты ручны кулямёт. Ну, яны выматаліся, але не дарэмна. Яшчэ на адзін ручны кулямёт больш мае наша войска. А адзін ручны кулямёт - гэта, па сутнасці, палова цяжкага кулямёта, калі казаць пра сілу агню...

- Божа мілы, гэта ж труба! - нечы крык, нечае паляпванне па плячы. Мінейка!

Калі гэта было? Трынаццаць? Пятнаццаць гадоў таму. Абодва балбесы, абібокі, другагоднікі. Але Мінейка быў адзіным дзіцем у сям'і, сынам дзедзічкі са Спушы, з-пад Ляхавіч. На заняткі ён ездзіў на пары коней. Пасля авантуры ў касцёле маці адправіла яго ў манастырскую гімназію недзе ў Галіцыі. Больш яны не бачыліся, толькі зрэдку даходзілі чуткі - школа падхарунжых, кадравы. Як жа ён вырас! Якім салідным стаў! Які мундзір! І, вядома ж, ужо паручнік, з нейкімі аксельбантамі? Такія выдатныя поспехі не бянтэжылі Лютака; ён паляпаў яго па плячы і крычаў пяць хвілін. Але што рабіць з пятнаццацігадовым перапынкам у іх сяброўстве?

- Ведаеш што, прыходзь у "Бенгалію", гэта такі клуб. Сёння а дзевятай. Трэба абмыць гэтую сустрэчу. Сёння, бо заўтра раніцай я ад'язджаю са сваім пернікам...

Маркевіч увечары прыводзіў сябе ў парадак як мог; у цырульні яго абпырскалі адэкалонам, шыю зацягнулі белым каўнерыкам, ён даў зарабіць вулічнаму чысцільшчыку абутку, ён кінуў таксісту: "Бенгалія", - зрэшты, не ведаў адраса.

Увайшоў, поўны адчування, што ён неверагодна прэзентабельны, нават забыўся пра свой нос. Але адразу месца цалкам сцерла яго: ён не чакаў такой пышнасці нават у Варшаве. Чорныя, бліскучыя сцены. Мяккія, цёмна-чырвоныя крэслы, залатыя аздобы тут і там. У яго сціснулася сэрца: тых двухсот злотых, якія ён адклаў на чорную гадзіну, тут не надоўга хопіць. Зрэшты, раз казе смерць, можа, будзе і тая вайна...

Ён чакаў з гадзіну, галодны, з бутэлькай піва, сарамліва хаваючыся за кухлем з сурвэткамі. Было амаль дзесяць гадзін, але памяшканне пустое. Пэўна, занадта дорага, людзі не ходзяць. Ну, у Смалявічах будзе чым пахваліцца...

Нарэшце прыйшлі. Мінейка, з румянцам, мацнейшым, чым звычайнага, высокі, з ільнянымі валасамі, побач другі, таксама высокі, але чорны, з кароткім носікам.

Трэцяя - дзяўчына. Высокая, крыху ніжэйшая за Мінейку! Святлейшыя за яго, валасы неверагодна далікатнага, залацістага адцення, маленькі, трохі кірпаты носік, блакітнавокая. І ад яе пахла нечым цудоўным: бэзам ці гваздзікай.

- Мая нарачоная! - патушыў яго захапленне Мінейка. - Крысю, гэта труба - Маркевіч, я табе пра яго казаў. Юзак, пазнаёмцеся; гэта паручнік Брэйва, з аддзела артылерыі.

На хвіліну Маркевічу падалося, быццам зноў вярнуўся ў Валожын, а пан інспектар дакарае яго на канферэнцыі ў прысутнасці некага са староства. Труба - Маркевіч! Можна сабе ўявіць, што там пра яго нагаварыў Мінейка. Зрэшты, той ад'ютант, ён таксама нейкі штаб-афіцэр...

Што ж рабіць мужчыну ў такой сітуацыі? Мужчына павінен выпіць! Мінейка выдаў у тым кірунку дыспазіцыю, і праз хвіліну яны ўрэзалі па першай. Нейкія грыбкі, рыбкі, селядцы. Яшчэ раз глыбей. Дзіўная рэч гэтая гарэлка; ледзь зробіш глыток, і ўсё змяняецца, не толькі ў табе, але і звонку. Гэтая цудоўная і змрочная зала пасля другой ужо здаецца меншай, прыемнейшай, не такой пустой. І ў агуле, ну і што, што труба? Якая лухта! Мужчына павінен быць крыху прыгажэйшым за д'ябла... Ну, па трэцяй...

- Лютак! - Панна Крысціна адсунула кілішак. - Не трэба, ты заўтра едзеш...

- Менавіта, на гэты ад'езд! - Брэйва, са сваім крэслам падсунуўся да дзяўчыны. - Каму ты давяраеш сваю нявесту, Лютак? - Але ж, чорт вазьмі, я ж ведаю пра зброю, гаўбіцы, ха-ха-ха!

Мінейка неяк зірнуў на яго, і той адсунуўся, але не перастаў гаварыць:

- Гаўбіцы, ручныя кулямёты, супрацьтанкавыя вінтоўкі - але ціха, цсс! - прыклаўшы палец да вуснаў.

Тут Маркевіча ўразіла; забыты іншымі, ён адчуў, што цяпер можа звярнуць увагу на сябе:

- Ручны кулямёт! Які прыгожы ручны кулямёт мы сёння атрымалі ад цывільных жыхароў! Новы, пачышчаны, пальчыкі абліжаш.

Брэйва махнуў рукой, быццам муху адганяў. Маркевіч бы стуліў вушы без гэтых трох кілішкаў, але цяпер ён аднавіў сілы і пачаў выхваляцца перад паннай - колькі зброі ён ужо забяспечыў арміі. У яго насамрэч была толькі адна засцярога: чаму б не ўсе гэтыя ручныя кулямёты, мінамёты і газаахоўнікі адразу? А потым адразу да Брэйвы, навошта ўся гэтая мітусня...

- Ха, ха, ха! - Брэйва захлынуўся: - Ну, ты сапраўды труба! Прама да мяне? І адкуль яны бяруцца? З неба падаюць? Ад мяне ж, ад мяне, са складоў! Цэлыя ранкі наш пісар выпісвае.

- Як гэта? - Маркевіч устаў: - Ваш пісар выпісвае? А мы потым?... Цэлы дзень?... Чысціць боты?... І зноў іх запісваць назад? Вы што, звар'яцелі?...

- Вядома! Сядзь, труба! - Мінейка сілай пацягнуў яго назад на крэсла. - Усё ў парадку...

- Ну, ну... гэта... гэта падман!...

- Вядома, гэта падман. А то, ты не ведаў? Гэта называецца прапаганда - такі падман. Плацяць, так. Хто б скупіўся на грошы, калі гаворка ідзе пра абарону ад Гітлера? Ну, грошы спатрэбяцца.

- Навошта?

- А я ведаю? Ва ўрада розныя патрэбы.

- Хлусня, хлусня, хлусня!

- Пад гэтую хлусню, паручнік! - Брэйва стукнуўся кілішкам. - За хлусню, гэта відавочна. Толькі ідыёты здзіўляюцца гэтаму, мы, штабныя...

- Як гэта? Тут вайна на носе, а тут такі падман?

- Вайна! Вайна - таксама падман!

- Ты кажаш глупства, Юзак.

- Лютак, я цябе вельмі люблю, але ты нічога не разумееш! - Дык пра што ўся гэтая мітусня? Гэтая мабілізацыя ў сакавіку? Гэты ўвесь вэрхал? Таксама падман?

- Каб ты ведаў! Калі хочаш купіць порткі ў сваім Валожыне, ідзеш да яўрэя. Ён кажа пяцьдзесят злотых. Ты кажаш дзесяць. Крычыце, скачаце адзін аднаму ў вочы. Ён кладзе порткі пад прылавак, ты дзверамі хрась. На вуліцу. І ў гэтым увесь сэнс іх напружанай дыпламатыі: хто першы павернецца, той прайграе. Зразумеў?

- Ідзі да д'ябла! Тут табе порткі, а тут Гданьскі калідор...

- Лютак, бачыць Бог, і ты - труба таксама. Ну, вядома! Сярод нас ёсць тыя, хто хацеў бы вайны, напрыклад, габрэі, бо баяцца Гітлера. Але для нас? Для нас, бяда на ўсходзе, ад бальшавікоў, разам з д'яблам, не кажучы ўжо пра Гітлера!

- Дык чаму ж Англія, Францыя і Масква так шмат гавораць? - У Лондане і Парыжы таксама ёсць габрэі...

- Ідзі, ідзі, не залівай. Калі б гэта было так, мабілізацыю б не пачыналі. Ты маеш уяўленне, колькі гэта грошай? І гэта з сакавіка!

- Фраер, помпа! Калі б ты толькі ведаў пра гэтую мабілізацыю. Арміі патрэбна зброя, пагадзіся. А куды яна пойдзе? Ну і што, калі яны зараз капаюцца ў зямлі каля Чэнстахова, на рацэ Нараў, ці дзе яшчэ? А дзе склады? О, гэта жарт! Я ведаю... Армія пойдзе, калі яны старгуюцца...

- Ідзі да халеры, гэтая "Фаланга" зусім табе галаву перамяшала. Жаўнер на Гітлера заядлы. Яго на раз-два не перакруціш.

- Яшчэ як перакруціш, - Брэйва ўскочыў на ногі, - Асць! Тыл-фронт! Роўны крок! Мінейка мусіў цягнуць яго за полу мундзіра. - У нас жаўнер вышкалены, дай яму каманды, ён родную маці штыком заколе! Дысцыпліна! І каб ты сам пераканаўся, фраер, - Брэйва нахіліўся і прашаптаў: - Калі б гэта было праўдай, як ты кажаш, то для чаго мы стаім у Маскве?

- Як гэта, для чаго?

- Ну, усё проста! Дастаткова было б даць Саветам дазвол на саюз - паглядзі, што атрымліваецца: Англія, Францыя, мы, Саветы - такая сіла, што Гітлер адразу ж нарабіў бы ў порткі і супакоіўся б пасля гэтага шуму.

Мінейка нічога не знайшоў у адказ. Маркевіч яшчэ не ачуняў ад жарту з ручнымі кулямётамі; ён слухаў гэтую дыскусію, хістаючыся ад гарэлкі і адкрыццяў Брэйвы, адчуваючы сябе няўстойлівым, быццам адну нагу адарвалі ад крэсла, у якім ён сядзеў, і цяпер Маркевіч баяўся паварушыцца, баючыся ўпасці. Крыся, адна, заставалася цалкам спакойнай. Некалькі хвілін яна жмурылася ўбок, за суседні столік.

- Я кажу, што гэта падман! - Брэйва працягваў: - Вайны не будзе, пакуль мы будзем трымаць габрэяў за морду. Ну, пад той абман, панна Крысціна!

Мінейка азірнуўся, шукаючы аб'ект увагі сваёй нарачонай. Ужо было поўна; за суседнім столікам сядзелі двое гасцей, цывільныя, адзін у акулярах і з вусікамі, другі невысокі, сівы, з вострымі вачыма, абодва калючыя. Маркевіч здзівіўся - што яна магла ў іх разгледзець?

- Псякрэў! - Брэйва першым заўважыў вядзерца, гэтую срэбную галоўку: - Напэўна, габрэі, глядзіце, як яны заліваюцца шампанскім.

5

Патоцкаму толькі на хвіліну ўдалося праціснуцца да Вестры. Кулібаба, нягледзячы на сваю першапачатковую масіўнасць, аказаўся даволі спрытным, а Пуштанскі, спакойны, як каржакаватае дрэва. Міма іх целаў вытаргаваў гадзіну, кавярню і сышоў, імкнучыся ўцячы ад сваіх спадарожнікаў, якія напалі на Бурду. Ён яшчэ не прызвычаіўся да ролі пакорлівага просьбіта; ён паклікаў, каб папрасіць сам-насам.

Кавярня была пустая, афіцыянтка драмала ў куце за прылаўкам. Галоснік мармытаў: "Гэта ж апошняя нядзеля...". Патоцкі завагаўся: "Ці не пераблытаў ён адрас? Усё было так сціпла?" Ён хацеў выйсці паглядзець, ці няма побач яшчэ адной, але ля дзвярэй наткнуўся на Пуштанскага. Аказалася, што яны чакалі таго ж самага.

- Вы яго ведаеце? - спытаў Патоцкі. - Таму што я яго ледзь ведаю, ледзь ведаю. Я ведаю толькі, што ён багаты!

- Багаты! - усміхнуўся Пуштанскі. - Гэта як сказаць, што Пола Негры прыстойная. Сенатар, гэты чалавек кантралюе палову нашай прамысловасці.

- Не можа быць! Калі б не ваша, гм, знаёмства з ім, у гэтай зале чакання... - Патоцкаму захацелася зласлівасці, - я б сказаў - габрэй!

- Э-э! - махнуў рукой Пуштанскі. - Не абыходзьцеся са мной як з нейкім прадаўцом "Фалангі". На такіх узроўнях раса не мае значэння. Але, зрэшты, Вестры не габрэй, хоць і мае нейкія сувязі за мяжой, у Парыжы, з банкам братоў Лазар. А акрамя таго, нешта ў Бельгіі, нешта ў Лондане. Акрамя таго, сям'я была паланізавана, верагодна, прыблізна ў часы Лабецкага. Здаецца, яны паходзяць з жэнеўскіх банкіраў. Я нацыяналіст старой школы, а не расіст. Я з задавальненнем прымаю ўліванне каштоўнай крыві. Дзясятак такіх Вестры, і мы перасталі б быць фальваркам чужога капіталу.

- Вы з ім маеце справы?

- Эпізадычна. Наш банк фінансуе сельскагаспадарчую галіну. Цукровыя заводы і вінакурні. Сёння гэта хутчэй прыватная справа. А вы?

- Я таксама, справа прыватная. Акрамя таго, я не ведаю, што рабіць. Паніка ў газетах, на вуліцах! Ці будзе, ці не?

Пуштанскі доўга не адказваў. Сэнс быў у тым, каб утрымацца нацыянальнага капіталу, а не аддаваць яго ў чужыя рукі, бо нацыя - гэта не толькі мільёны людзей, гісторыя, культура, але і грошы.

Патоцкі падзякаваў яму, але фармальна. Ён хацеў бы чагосьці больш канкрэтнага, чым такія высокія прынцыпы. Але прыехаў Вестры, і размова абарвалася.

- Ах! - Вестры пастукаў сябе па лбе. - Я ж дамовіўся сустрэцца з вамі адначасова. Мая пустая галава! Ну, можа, нам варта папрасіць прабачэння ў сенатара - на некалькі хвілін. Гэтыя пяць хвілін, напэўна, працягваліся каля паўгадзіны. Патоцкі цярпліва трымаў у руцэ стары нумар часопіса "Ікац". Ён бачыў загаловак на ўсю старонку, але толькі адно мела сэнс: "Кухарская кажа - не". Якая Кухарская? Чаму загаловак на ўсю старонку? Ён стараўся не слухаць тых, хто быў у куце, але асобныя словы даляталі да яго праз газету. Пуштанскі таксама нешта прасіў, Вестры не паддаваўся.

- Гэта паніка. І зрэшты, французы не такія дурныя, як выглядаюць.

Пуштанскі спакойна працягваў сваю лінію.

- Ну, толькі , каб пан сенатар больш не чакаў, няхай будзе. Але ўжо!

Пуштанскі ўскочыў, паабяцаў, што заўтра, на світанні... ён годна развітаўся і пайшоў.

Вестры зірнуў яму ўслед, пагардліва скрывіўшы твар:

- Я не люблю сквапнікаў. Акрамя таго, яны - народ, які адстаў ад часу на сто гадоў. Ты ведаеш, што ён упакаваў мне паравы млын практычна задарма? Ты ж ад дзядоў -прадзедаў земляроб, скажы, што мне з ім рабіць?

Афіцыянтка дэманстратыўна выключыла палову святла, і Вестры зноў пачаў прасіць прабачэння:

- Я павінен вам вячэру за тое, што прымусіў вас чакаць. Хадзем, без дыскусіі!

У начным клубе ўсё яшчэ было пуста. Каля трох афіцэраў спойвалі гарэлкай маладую, прыстойную дзяўчыну. Аркестр іграў. Натоўп афіцыянтаў кінуўся да новых гасцей.

- Можа, вып'ем што-небудзь, сенатар? - Вестры прагартаў вінную карту. - У вас ёсць "Шаблі"? Выдатна! Абы яно добра замарожанае. Шкада, што яшчэ не верасень; вустрыцы пад "Шаблі" вельмі смачныя. Ну, тады стромгу. Астатняе пазней; трэба будзе падумаць. Што з вамі, сенатар, вы стаміліся?

У Патоцкага, здавалася, сапраўды балела галава: ... набліжаўся момант просьбы. Быццам перад тым, як скокнуць у халодную ваду, ён хацеў яшчэ трохі патупаць на беразе:

- Так, сапраўды. І акрамя таго, я ашаломлены гэтай сталічнай мітуснёй. Я прыехаў учора. Я ўжо год не быў за мяжой. Гэтую нашу прэсу нельга чытаць. Жывём як табака ў розе...

- Як гэта, сенатар Рэчы Паспалітай? Як табака?

- Вы ж добра ведаеце, што кажуць ва ўрадавых колах. Сёння я далучыўся да трох знаёмых з апазіцыі яшчэ з даўніх соймаў. Мы ўчатырох нічога не маглі зразумець, пайшлі да Бурды, я думаў, што нешта з яго выцягну...

- Выдатная ідэя, Бурда - ён вялікі канспіратар, нейкі трайны - амаль Славой, амаль Бек... з войскам таксама... Ну і?

- Дзе там! Як шчанят тую апазіцыю пінкамі ракідаў і ні слова...

- Ха, ха, ха! - Вестры моцна ўсцешыўся. - Бачу, што не я адзін выйшаў ад яго з квітком. О, наш урад - гэта сіла!

(Працяг у наступным нумары.)

ІАГАН КРЫШТАФ ГЛАЎБІЦ, ВІЛЕНСКІ АРХІТЭКТАР XVIII СТАГОДДЗЯ

Станіслаў Лоранц

Матэрыялы да біяграфіі і творчасці*

(Заканчэнне. Пачатак у папярэдніх нумарах.)


8. Евангеліцка-аўгсбургскі збор і касцёл св. Кацярыны ў Вільні, Мальтыйскі касцёл у Сталовічах, дамініканскі касцёл і манастыр у Забелах-Валынцах, палац у Струнях, царква св. Сафіі і, верагодна, размешчаны побач з ёй базыльянскі манастыр, а таксама алтары, амбон і спавядальня ў касцёле сясцёр бернардзінак у Слоніме - вось пералік найважнейшых прац Глаўбіца, якія мы можам з упэўненасцю прыпісаць яму.

Але, мне здаецца, мы можам дапоўніць гэты спіс. Найперш я згадаю дзвюхвежавы кармеліцкі касцёл у Мсціславе60, вельмі падобны да касцёла ў Забелах-Валынцах (мал. 17). Гэты касцёл у стылі ракако можна было б уключыць у лік будынкаў Глаўбіца, пастаўленых пасля 1750 года. У больш ранні перыяд на Віленшчыне мы бачым удзел Глаўбіца ў перабудове кармеліцкіх гмахаў, прылеглых да касцёла св. Тарэзы і ў рэканструкцыі касцёла св. Яна. Унутры кармеліцкага кляштара працай Глаўбіца, верагодна, з'яўляецца кляштарная капліца са скляпеннем, упрыгожаным ляпнінай з геаметрычнымі матывамі, накшталт ляпніны, якую сустракаем на скляпеннях евангелісцкага збору і капліцы Божага Провіду ў касцёле св. Кацярыны.

9. Здаецца, што ў касцёле св. Яна сфера дзейнасці Глаўбіца была значна шырэйшая. Пасля пажару касцёла ў 1737 годзе Глаўбіц перабудаваў капліцу св. Барвары і ўпрыгожыў скляпенне геаметрычным арнаментам (мал. 22). У нядаўна ўсталяваным Глаўбіцам алтары, акрамя скульптур - статуй св. Пятра і Паўла, крылатых анёлаў на валютах над карнізам, путаў (амураў) і крылатых анёлаў у аблоках, мы сустракаем дэкаратыўныя матывы ў распрацоўцы, падобнай на ўпрыгожвання евангелісцкага збору і касцёла св. Кацярыны, створаных у той жа час. Паколькі гісторыя перабудовы касцёла св. Яна ў сярэдзіне XVIII стагоддзя пакуль не вывучана, пры тым, што перабудова, несумненна, працягвалася шэраг гадоў і, магчыма, праводзілася не адным архітэктарам, было б заўчасна рабіць далёкайдучыя высновы з адбудовы Глаўбіцам капліцы св. Барвары. Хутчэй, варта абмежавацца ўказаннем на тое, што хор у трохаркаднай цэнтральнай частцы, які падтрымліваецца круглымі калонамі, несумненна, варта аднесці Глаўбіцу, бо ён ідэнтычны па свайму тыпу хору старэйшын у евангелісцкім зборы ў Вільні і музычнаму хору касцёла ў Сталовічах (мал. 23). Прыбудоўкі пад хорамі, якія пакрываюць уваходы на сходы, цесна звязаны па кампазіцыі з капліцай Божага Провіду ў віленскім касцёле св. Кацярыны, з пазнейшымі крухтамі касцёла ў Забелах-Валынцах і з касцёлам Місіянераў у Вільні. Можна таксама меркаваць, што па праекце Глаўбіца былі роблены канфесіяналы (мал. 24) і лавы з выпуклым разьбяным арнаментам (мал. 25), акрамя канфесіяналаў і лавак з інкруставаным арнаментам.

Нарэшце, у нас ёсць сур'ёзныя падставы меркаваць, што ён таксама ўдзельнічаў у адбудове званіцы і фасада касцёла св. Яна, і, хутчэй за ўсё, алтара (мал. 26 і 27). Гэта пацвярджаецца параўнаннем са значна пазнейшым, складанакампазіцыйным галоўным алтаром касцёла ў Забелах-Валынцах і архіўнай інфармацыяй пра скульптуры са сцэнамі Ярданскага хрышчэння ў адкрытай аркадзе галоўнага алтара сталовіцкага касцёла, і найбольш пераканаўча - у дэкаратыўных матывах, падобных на арнаменты хораў і алтара капліцы св. Барбары, а таксама ў арнаментах іншых будынкаў Глаўбіца ранняга перыяду яго творчасці. Варта адзначыць, што тры алтары, якія замыкаюць правы бакавы неф, ужо маюць у сваёй арнаментацыі асіметрычныя матывы і былі зроблены трошкі пазней, чым цэнтральная частка з іншымі алтарамі, магчыма, нават не Глаўбіцам.


Сярод групы віленскіх алтароў, зробленых з каляровага стуку, вялікі алтар касцёла св. Яна займае асобнае месца і, што не зусім слушна, звычайна лічыцца стылістычна цалкам роднасным іншым алтарам, якія таксама датуюцца сярэдзінай XVIII стагоддзя. Гэта самы ранні алтар з выразным, амаль што барочным колерам стуку, падобны на алтар капліцы Божага Провіду ў касцёле св. Кацярыны. Познебарокавая ўпрыгожванні з арнаментам з белага стуку сіметрычныя, выразнай формы. Алтары касцёлаў св. Кацярыны, св. Казіміра, св. Духа і Усіх Святых цалкам ужо адносяцца да перыяду ракако.

Удзел Глаўбіца ў рэканструкцыі касцёла св. Яна прыпадае на першы перыяд яго дзейнасці ў Вільні, які можна прыблізна вызначыць 1738-1748/50 гадамі.


10. Сярод іншых прац Глаўбіца ў Вільні, пра якія ў нас маецца архіўная інфармацыя, найбольш важнай з'яўляецца рэканструкцыя ратушы ў 1749-1753 гадах61. У 1749 годзе Глаўбіц прадставіў эскізы перабудовы крам вакол ратушы і даў інструкцыі ў справе рамонту франтона ратушы з боку Нямецкай вуліцы. У 1750-1751 гадах ён кіраваў рамонтам знішчанай у пажары ратушы. У 1752 годзе заключыў з ратушай дагавор на адбудову вежы ратушы. У 1753 годзе адбудова будынка ратушы, праведзеная Глаўбіцам, была завершана. Глаўбіц значна падняў вежу, пабудаваў тры васьмігранныя цагляныя паверхі са скляпеннем замест папярэдняга аднаго драўлянага паверха. Новыя паверхі рэзка звужаліся ўверх: у той час як дыяметр ніжняга складаў 10 футаў, а сярэдняга - 9 футаў, дыяметр найвышэйшага паверха складаў усяго 6 футаў 4 цалі. Верхні паверх, утвораны чатырма адкрытымі аркадамі, быў завершаны паўкруглым скляпеннем, пакрытым медным лістом, над якім узвышалася харугвачка. Пасля Глаўбіца справу перабудовы ратушы ўзяў на сябе малавядомы архітэктар Расэл, які ў 1756 годзе завяршыў перабудову ратушы і так званых цёмных крамаў. Надбудова Глаўбіца абвалілася 19 чэрвеня 1781 года, гэтак жа, як, на жаль, 2 верасня 1769 года абвалілася і вежа над капліцай Імя Марыі ў Віленскім кафедральным саборы, пабудаваная Глаўбіцам62. На яго імя ўскосна наводзіць пазнейшае згадванне.


Каб завяршыць спіс работ Глаўбіца, неабходна згадаць некалькі менш важных работ, пра якія няма дадатковай інфармацыі. У 1757 годзе, паводле ўказанняў Глаўбіца, побач з евангелісцка-аўгсбургскай капліцай у Гайцюнішках была пабудавана плябанія63. У 1758 годзе Глаўбіц спраектаваў дом, які павінна была пабудаваць евангелісцка-аўгсбургская грамада ў Вільні на плошчы пад назвай "Munstersches hoffchen" 64. У 1744 годзе ён рамантуе, а ў 1749, 1751, 1759 і 1762 гадах адбудоўвае, а затым упрыгожвае араторыюм на евангеліцка-аўгсбургскіх могілках у Вільні65. У 1757 годзе адрамантаваў магілы сям'і фон Зэйферт на тых жа могілках66. Акрамя таго, у розныя гады ён па просьбе грамады выканаў шэраг другарадных будаўнічых работ, такіх як сцяна паміж садам кантара і броварам, які належаў цесляру Флейшару, рамонт даху збора, рамонт дамоў збора і г. д.


11. Галоўныя з вядомых прац Глаўбіца пасля 1748/50 гг., гэта: былы дамініканскі касцёл у Забелах-Валынцах, былая па-базыліянская царква ў Полацку і, верагодна, таксама спраектаваны ім кармеліцкі касцёл у Мсціславе - яны ўтвараюць групу двухвежавых касцёлаў у стылі ракако. Гэтую групу можна было б яшчэ пашырыць падобнымі помнікам з паўночна-ўсходніх памежных тэрыторый Рэчы Паспалітай. Аднак найбольш блізкім да іх па стылю будынкам з'яўляецца касцёл Місіянераў у Вільні (мал. 28), які варты ўвагі. У іх узаемасувязі пераконвае супастаўленне амаль што аднолькавай формы шчытоў фасадаў віленскага касцёла і полацкай царквы, супастаўленне крухт віленскага і забельскага касцёлаў і, нарэшце, параўнанне веж усіх чатырох гмахаў, якія былі спраектаваны паводле агульнай канцэпцыі і з выкарыстаннем роднасных элементаў і ўпрыгожаны шматлікімі дэкаратыўнымі вазамі аднолькавага тыпу, зробленымі з бляхі на драўляных рамах. Розніца паміж імі не выходзіць за межы, накладзеныя мясцовымі ўмовамі або існуючымі раней мурамі ранейшых гмахаў, і застаецца ў межах творчасці Глаўбіца. Сучасны фасад касцёла Місіянераў у Вільні разам з яго крухтай паўстаў паміж 1750 і 1757 гадамі, гэта значыць адначасова з групай вышэйзгаданых гмахаў. Параўнанне гэтага фасада з іншымі, ранейшымі працамі Глаўбіца выяўляе відавочныя аналогіі. Фасад касцёла Місіянераў у сваіх агульных абрысах, а не ў дэкаратыўных дэталях, з'яўляецца далейшым, стылістычна пазнейшым развіццём тыпу фасада касцёла св. Кацярыны ў Вільні, а крухта місіянерскага касцёла атрымлівае сваю форму ад капліцы Божага Провіду. Калі б мы абапіраліся выключна на па-за віленскія касцёлы Глаўбіца перыяду пасля 1748/50 гадоў як на доказ яго аўтарства праекта касцёла Місіянераў у Вільні, доказы былі б недастатковымі і непераканаўчымі. Гэтак жа праўдападобна можна было б выказаць здагадку, што місіянерскі касцёл быў спраектаваны архітэктарам з маладзейшага чым Глаўбіц пакалення, у якім увасобіўся росквіт стылю ракако, пакалення, якое прыбыло ў Вільню пасля гарадскіх пажараў 1748 і 1749 гадоў. З гэтага можна было б зрабіць выснову, што гэты меркаваны архітэктар аказаў вырашальны ўплыў на пазнейшую будаўнічую дзейнасць Глаўбіца. Аднак, у параўнанні з касцёлам св. Кацярыны, касцёл Місіянераў хутчэй варта лічыць далейшым этапам у развіцці творчасці Глаўбіца67.

Прадстаўленыя матэрыялы, несумненна, не ахопліваюць цалкам усю архітэктурную дзейнасць Глаўбіца і пакуль не дазваляюць растлумачыць генезіс і дакладны характар яго творчасці. Глаўбіц, верагодна, прыбыў у Вільню ў 1738 годзе, ужо будучы кваліфікаваным архітэктарам. У нас няма звестак пра яго паходжанне або пра крыніцы, з якіх ён чэрпаў свае веды. Зыходзячы з агляду яго працы ў першае дзесяцігоддзе, мы можам прынамсі зрабіць выснову, што архітэктурны стыль і архітэктурны дэкор Глаўбіца паходзяць з нямецкага мастацтва позняга барока. Шырокі спектр формаў у галіне архітэктурнай арнаменталістыкі, з якімі Глаўбіц прыехаў у Вільню, вядомыя нам праз шырокае ўжыванне ў познябарочнай архітэктуры Сілезіі, Багеміі і Аўстрыі паміж 1720 і 1735 гадамі, што, вядома, не азначае, што Глаўбіц запазычыў іх непасрэдна адтуль. Дэкаратыўная арнаменталістыка першага перыяду Глаўбіца ў Вільні моцна і выразна скампанаваная з сіметрычных кампазіцый. Яскравым познебарочным адпаведнікам раннебарочнай геаметрычнай арнаменталістыкі скляпенняў, якая сустракаецца ў шматлікіх касцёлах Польшчы на пачатку XVII стагоддзя, ёсць моцна прафіляваны геаметрычны арнамент скляпенняў на тынку ў евангеліцскім зборы, капліцы Божага Провіду, у касцёле св. Кацярыны, капліцы кармеліцкага манастыра і ў капліцы св. Барбары касцёла св. Яна. Гэта правінцыялізаванае спрашчэнне багатых барочных ляпных упрыгожанняў скляпенняў і плафонаў, упрыгожанняў, якія часта сустракаюцца ў нямецкай архітэктуры, асабліва ў сілезска-аўстрыйскім рэгіёне. Найбольш распаўсюджанымі дэкаратыўнымі матывамі ёсць картушы і ўпрыгожаныя полымем або кветкамі вазы, ракавіны, рогі багацця, краты з разеткамі ў праёмах або на скрыжаваннях, а таксама раслінныя матывы, якія ў вапнянай ляпніне часта спрашчаюцца да геаметрыі. У разьбе па дрэве (сніцарстве) канструкцыйным шкілетам арнаменту звычайна з'яўляецца стужачны арнамент, шматразова выгнуты і звіты ў выглядзе валют, вакол якіх абвіваюцца і пераплятаюцца мясістыя лісці аканта (мал. 29).

У больш позні перыяд, пасля 1748/50 гадоў, характар арнаментацыі кардынальна змяніўся на карысць арнаменту ракако, стаў плоскім, больш маляваным чым разьбяным, асіметрычнай формы. Шлях мастацкай эвалюцыі Глаўбіца пакуль незразумелы. Наколькі нам вядома, ад прыбыцця ў Вільню ў 1738 годзе і да самай смерці ён заставаўся ў межах Вялікага Княства Літоўскага. Таму разумна выказаць здагадку, што Глаўбіц пазнаёміўся з новымі арнаментальнымі формамі ракако праз ілюстраваныя выданні, ці, магчыма, праз архітэктара ці архітэктараў, якія прыбылі ў Вільню праз дзесяць гадоў, каля 1748-1750. У нас няма звестак пра гэта, але можна выказаць здагадку, што ажыўленне будаўнічай актыўнасці пасля гарадскіх пажараў 1748 і 1749 гадоў, мабыць, стварыла патрэбу ў архітэктарах, здольных справіцца з такімі велізарнымі задачамі. Мне здаецца, што пошук аўтара ці аўтараў праектаў алтароў у стылі ракако з каляровага стуку ў касцёлах Вільні (св. Кацярыны, св. Казіміра, Усіх Святых, св. Духа, царквы св. Духа) дазволіў бы нам зразумець контуры гісторыі віленскай архітэктуры сярэдзіны XVIII стагоддзя.


Глаўбіц адыграў ключавую ролю у гэты перыяд, ролю, якую далейшыя даследаванні, несумненна, змогуць вызначыць больш дакладна. Гэта запатрабуе высвятлення сувязі з творчасцю Глаўбіца касцёла Візітак а таксама брамы і фрагментаў ракако былога па-базыліянскай царквы ў Вільні, а за па-за межамі Вільні, з па-базыліянскім гмахам ў Беразвеччы, фасадам па-кармеліцкага касцёла ў Глыбокім і вежай па-бернардзінскага касцёла ў Гародні - пытанні, на якія пакуль што няма адказу.


* Пераклад Леаніда Лаўрэша.

60 Nasze Kościoły. С. 85-90. (там жа, рэпрадукцыя на С. 85).

61 Інфармацыя пра рэканструкцыю ратушы ў сярэдзіне XVIII стагоддзя была ласкава прадастаўлена мне, грунтуючыся на матэрыялах з віленскіх архіваў, панам Эўзебіюшам Лапацінскім, які прачытаў даклад пра гісторыю будаўніцтва віленскай ратушы на пасяджэнні секцыі гісторыі мастацтва Таварыства гісторыі польскага мастацтва ў Вільні. Гэты даклад будзе апублікаваны ў III томе прац секцыі.

62 Wizerunki i roztrząsania naukowe. Poczet nowy drugi. T. 23. Wilno, 1842. S. 224-228. Пра вежу ратушы ў Вільні і яе абвальванне.

63 Архіў евангеліцка-аўгсбургскага збора ў Вільні. Пратаколы II - сакавік 1757 г.

64 Там жа. Пратаколы II - 26 мая 1758 г., 2 верасня 1758 г., 14 снежня 1758 г.

65 Там жа. Пратаколы I - красавік 1744 г., 21 ліпеня 1749 г. Рэестр - красавік 1751 г. Пратаколы II - 10 студзеня 1759 г., 1 жніўня 1762 г.

66 Там жа. Пратаколы II - 4 кастрычніка 1757 г.

67 Дацэнт, др. А. Бохнак, выказаў здагадку - з якой я не магу пагадзіцца, - што аўтарам фасада з'яўляецца Тэадор Швертфегер, немец з Прусіі, які актыўна працаваў у Расіі ў 1716-1733 гадах і, сярод іншага, у 1720-1723 гадах зрабіў мадэль сабора Аляксандра-Неўскага манастыра ў Санкт-Пецярбургу. Кароткі змест яго камунікату пад назвай: Меркаваны архітэктар фасада місіянерскай царквы ў Вільні, прадстаўлены на пасяджэнні Камісіі па гісторыі мастацтва 21 сакавіка 1935 г. Гл: Sprawozdania z czynnosci i posiedzen Polskiej Akademii Umiejetnosci. t. XL Krakow, 1935. S. 49-50.

Беларусы сустракаюцца з індзейцамі

Карэнныя і адаптаваныя імёны: Калячонак, Несін, Сянкевіч; Анамастычная мазаіка

(Працяг, пачатак гл. у № 19, 22, 24, 27, 30-34, 36-48, 50-52 (2022); 1-52 (53-104) (2023); 1-52 (105-156) (2024); № 1-45 (157-201) за 2025 г.; № 1-45(157-201) за 2025 г.; № 7-8 (216-217), 23-24 (232-233) за 2026 г.)


Як выбіраюць імёны


У кнізе У. А. Івашкі "Як выбіраюць імёны", адраса-ванай студэнтам гуманітарных факультэтаў, настаўнікам школ, а таксама шырокаму колу чытачоў, "упершыню ў папулярнай форме расказваецца аб шматлікіх фактарах, што ўплываюць на чалавека ў сітуацыі выбару імя, іх ролі ў розныя гістарычныя перыяды". Аўтар сцвярджае, што "У адрозненне ад другіх навукова-папулярных кніг наша кніжка прысвечана толькі аднаму пытанню: -Як людзі выбіралі і выбіраюць імёны".

Анатацыя арыентуе на паралелі: "А як выбіралі і выбіраюць імёны папуасы Новай Гвінеі, амерыканскія індзейцы, абарыгены Аўстраліі і кітайцы?" Паралелі прыводзяцца ўжо ў главе "Нарадзіўся чалавек". У сувязі са звычаем даваць імёны да нараджэння дзіцяці і ў пэўны тэрмін пасля гэтага, аўтар заўважае, што "нават у на-родаў, што жывуць побач, час называння розны. Але ў той жа час паралелі пералічаным тэрмінам называння можна знайсці ў самых розных народаў планеты", у т.л. у індзейцаў Паўночнай і Паўднёвай "Амерык". У главе "Імёны-абярэгі" пішацца пра ахоўнае запазычванне імё-наў у іншых народаў: "Індзейцы Гвіяны таксама прасілі белых прышэльцаў даваць ім новыя імёны і нават запіс-ваць іх на паперы, якую яны паказвалі іншым прышэ-льцам". Блізкая праблема ўздымаецца ў главе "Тайныя імёны і табу": "Араўканец таксама не назаве сваё імя іншаземцу. Калі той, не ведаючы звычаяў племені, усё ж спытае яго імя, то араўканец абавязкова адкажа: "У мяне яго няма". "А калі вы спытаеце індзейца-абжэвея [так; правільна аджыбвея або аджыбвэ] , як яго завуць, той папросіць адказаць якога-небудзь знаё-мага, але сам свайго імя не назаве. Гэта ў іх лічыцца непрыстойным". На працягу ўсёй кнігі з'яўляецца кароткая рубрыка "Ці ведаеце вы, што..." На с. 50 паве-дамляецца пра тое, як не змаглі выбіць на надмагільным камені імя правадыра індзейскага племені, што памёр у канцы мінулага стагоддзя ў Вісконсіне: імя складалася з 122 літар. Пра звычай змяняць імёны пасля смерці цёзак, яны адзначаны і ў індзейцаў Паўночнай Амерыкі, гаворыцца ў главе "Каб ачуняць, змяні імя".

Беларускія прозвішчы ў карэнных аляскінцаў і крэолаў (беларуска-алеуцкіх і беларуска-індзейскіх крэолаў)

На Алясцы, дзе індзейцы прынялі ў свае мовы пэў-ную колькасць рускіх запазычванняў, магчымы адзін-кавыя выпадкі апасродкаванага беларускага ўплыву на антрапанімію атапаскаў і тлінкітаў. А. Варшаўскі лічыць, што імя мясцовага дзеяча індзейскага паходжання Джона Ператровіча магло ўзнікнуць у выніку скажэння прозвіш-ча Пятровіч - тады не выключалася б і яго беларускае паходжанне. Але пытанне вырашылася пасля атрымання намі звестак пра тлінкіцка-югаслаўскую сям'ю Ператро-вічаў. Да "беларускай" гіпотэзы схіляла і прозвішча Гедэона Ванке(в)іча, тлінкіцкага перакладчыка. Але растлумачэнне можа быць прасцей - ад імя Іван, Ваня.

Рэальны ўклад у беларускую антрапанімію карэн-ных аляскінцаў унеслі тыя з беларускімі каранямі, хто ўступіў у шлюбы з мясцовымі жанчынамі. Цімафееў-Ці-марэеў перадаў сваё гордае віцебскае прозвішча індзейс-кай жанчыне ў цвердзі Рос у Каліфорніі.

Ураджэнец Беларусі Павел Шадура, ажаніўшыся з нашчадкам алеутаў і еўрапейцаў, у якой таксама былі тлінкіцкія продкі, і потым пераехаўшы ў індзейскі (ата-паскі) раён (дзе быў святаром паўстагоддзя), перадаў прозвішча сваім нашчадкам, іх мужам і жонкам і дзецям - сярод іх былі асобы алеуцкага, індзейскага і, магчыма, эскімоскага паходжання.

Літ.:

1347 Ивашко В. А. Как выбирают имена. Мн., 1980.


КАЛЯЧОНАК Уладзіслаў (Vladislav Ko-lyachonok, Uladzislau Kaliachonak, Владислав Колячонок) - нарадзіўся ў Менску; сувязь паміж гэтым беларускім хакеістам і індзейцамі, паводле ШІ (штучнага інтэлекту) "заключаецца ў штаце Юта і яго спартыўнай гісто-рыі". Але з новым клубам НХЛ "Юта" Калячонок пад-пісаў выніку пераезду франшызы "Арызона каёціс", у якой ён быў першым беларусам (тры сезоны з 2021 па 2024 г.). Пасля "Юты" ён быў у Pittsburgh Penguins, Dallas Stars i Boston Bruins.

ШІ: " Індзейская спадчына ў хакеі : Да таго як пе - раехаць у Солт - Лэйк - Сіці , каманда Калячонка грунта - валася ў Арызоне . Лагатып і форма " Арызоны Каёціс " былі выкананы ў пазнавальным стылі Качына - гэта традыцыйныя лялькі - абярэгі індзейцаў племя Хопі . Пры пераездзе каманды ў Юту мясцовыя індзейскія суполкі ( уключаючы прадстаўнікоў плямёнаў Ютэ , Наваха і Шашоны ) афіцыйна дабраслаўлялі новую хакейную франшызу і ўдзельнічалі ва ўрачыстых мерапрыемствах ".

Літ .:

9678 Hlebowicz B. Algonkini, Kikapowie, Ute i inni: o nazywaniu grup tubylczych Ameryki Polnocnej w polskojezycznej literaturze naukowej i popularnonaukowej // Lud. T. 99. 2015. S. 297-319.

НЕСІН Уладзімір (2) - у многіх местах віртуальнай прасторы ёсць пра гісторыю знаёмства Уладзіміра і Ве-ранікі, або Мэры, Марыі, Мэры Веранікі.

Версія з партала Zhizn - https://zhizn.ru/p/10740:

Унучка правадыра індзейскага племені

Сваю трэцюю жонку Несін знайшоў у чарговым падарожжы... Мэры Вераніка Алімпіка - унучка правады-ра індзейскага племені. Сустрэліся яны, калі расіянін ішоў, як звычайна, пешшу з Канады на Аляску, а яна ехала дадо-му са шпіталя, дзе працавала медсястрой.

- Я тады ехала па дарозе, гляджу - мужчына ідзе босы. Спачатку я падумала, што яго абрабавалі, захацела дапамагчы і прапанавала давезці. Усю дарогу мы маў-чалі, бо не разумелі адно аднаго. Потым я зразумела, што ён вандроўнік [странник], і запрасіла да сябе пажыць. Мяне тады здзівіла не тое, што чалавек ідзе босы, я ўсё дзяцінства пражыла ў індзейскім племені, дзе людзі ходзяць без абутку круглы год, а тое, што басанож ідзе еўрапеец, які з маленства прызвычаіўся да выгод цывілізацыі [при-вык к благам цивилизации], - успамінае жанчына.

У той дзень Уладзімір хацеў толькі пераначаваць у добрай жанчыны, але так атрымалася, што яму прыйш-лося затрымацца ў яе на некалькі дзён, а потым яшчэ... За гэты час Уладзімір і Вераніка зблізіліся і пакахалі адзін аднаго, але ім перашкаджаў [мешал] моўны бар'ер, таму неўзабаве закаханыя адправіліся на курсы англійскай мовы, каб размаўляць хаця б на ёй.

Уладзімір Несін

ПАЎКРОЎКА НА ДАРОЗЕ

Адным месцаў у каньёне ракі Фрэзер, што най-больш наведваюцца, з'яўляецца мост пад назвай "Вароты Пекла", дзе турысты ў падвясных кабінках могуць пера-секчы раку, якая ўтварае ў гэтым месцы вузкую гарлавіну. Маладзёны, якія падвозілі мяне, ехалі на нейкі музычны фэст. Яны павярнулі на мост, ну а я вырашыў ехаць далей, бо было яшчэ светла.

Літаральна праз пяць хвілін каля мяне спыніўся мікрааўтобус, за рулём якога сядзела жанчына ва ўніфор-ме медсястры. Яна сказала, што наогул не падбірае хіч-кайкераў, але на гэты раз нешта падказала ёй, што трэба спыніцца. Яна ехала ў пасёлак Літан, да якога гадзіну язды, за якую я даведаўся, што яна паўкроўка - бацька шатлан-дзец, маці індыянка - дачка правадыра племені. Цяпер яна вяртаецца з пасёлка Хоп [Хоўп, Hope, British Colum-bia], дзе працуе медсястрой у шпіталі. Мне яна спадаба-лася, гаворыць мала, спакойным ціхім голасам, не дурная [не глупа]. Я ёй, відаць, таксама спадабаўся, бо яна за-прасіла мяне да сябе дадому павячэраць і дазволіла па-ставіць палатку ў сябе ў двары. За вячэрай пазнаёміўся з яе двума дзецьмі. Назаўтра яна вывезла мяне на асноўную дарогу, і я накіраваўся далей на поўнач. Так я пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Веранікай.

Першая ж машына давезла мяне аж да Прынс-Джорджа, гэта даволі вялікі горад для гэтай маланаселенай часткі Канады. […]

Уладзімір Несін

З ПУБЛІКАЦЫІ "ПАВАРОТ НА 180 гр, АБО ПРЫГОДЫ Ў КАНАДЗЕ"

Нягледзячы на тое, што ў тое лета грыбоў было ве-льмі мала, здолеў зарабіць на авіябілет. Жыў я тым часам у Літане [Lytton, British Columbia] ў сваёй гёрл-фрэнд - Веранікі. Адвёзшы яе на працу за 100 кіламетраў, пакідаў яе там, а сам вяртаўся на яе машыне ў пасёлак Бостан-Бар [Boston Bar, British Columbia], дзе знаходзілася база прыёмшчыкаў. Пайн - асаблівы грыб, ён, як сцвярджаюць японцы, узмацняе мужчынскую патэнцыю, з-за чаго яны і купляюць яго ў сябе на радзіме па 150 долараў за кіла-грам. Перакупшчыкі і дастаўшчыкі, вядома, маюць сваё, нам жа, зборшчыкам, плацілі ад 30 да 50 долараў за кіла-грам, што, пагадзіцеся, таксама нядрэнна.

[...]

Ну вось, сезон практычна скончыўся, да спаборні-цтва ўсё менш і менш часу, а пашпарт пакуль не гатовы - ці пашанцуе? Заробкі - заробкамі, але трэба ўдзяляць час [уделять время] і гёрл-фрэнд. Мы наведвалі яе сваякоў-індзейцаў, якія частавалі нас свежай рыбай, якраз быў сезон ходу ласося. Частаваць яны частавалі, але калі ўлі-чыць, што ў астатнюю пару года яны раз-пораз жабравалі з пахмелля, "пазычаючы" ў яе грошы на піва, то ў краме яна магла б купіць у 5 разоў больш. Але не ўсе індзейцы п'яніцы і не заўсёды. Напрыклад, "Павуа" [паўваў, powwow] - свайго роду фэст - мне вельмі спадабаўся, асабліва спевы без слоў, пад бубен. Можа, гэта і на лепшае, што афіцэр тады затрымаў мяне, дзякуючы гэтаму я паспрабаваў самыя дарагія ў свеце грыбы і бліжэй па-знаёміўся з традыцыямі індзейцаў. Спадзяюся, усё ж мой пашпарт прыйдзе своечасова і мне не давядзецца спраў-ляць у Канадзе чарговы Новы Год.

Літан - вёска ў месцы зліцця рэк Томпсан і Фрэзер (The Village of Lytton is in Nlaka'pamux Territory, in the B.C. Interior). На сайце www.lytton.ca робіцца традыцыйная ўжо заява пра карэннае насельніцтва: "Вёска Літан з павагай прызнае, што мы знаходзімся на неаддадзенай традыцыйнай родавай тэрыторыі нлакапамук ( The Village of Lytton respectfully acknowledges that we are located on the unceded traditional ancestral territory of the Nla-ka'pamux).

Нлакапамукc або нлакапамук раней былі вядомыя як томпсан, салішы ракі Томпсан, томпсан саліш, індзей-цы ракі Томпсан або людзі (народ) ракі Томпсан (The Nlaka'pamux or Nlakapamuk also previously known as the Thompson, Thompson River Salish, Thompson Salish, Thompson River Indians or Thompson River people).

Бостан-Бар - мястэчка ў сэрцы каньёна Фрэзер; ёсць індзейскі народ, "першая нацыя" Бостан-Бара або бостан-бар (Boston Bar First Nation).

Літ.:

13326 Несин В. Босиком по 100 странам пяти континентов. М., 2011 [2010].

13327 Несин В. Разворот на 180?, или Приключения в Канаде / Владимир Несин // Драгічынскі веснік. 2018. 23 мая. С. 6.

СЯНКЕВІЧ Аляксандр (Aleksandr Senkevich, Aliaksandr Siankevich, Александр Сенкевич) - ураджэнец вёскі Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна, стаўбцоўскі зямляк Якуба Коласа, прататып яго твораў. Яшчэ адно тэматычнае збліжэнне: Уладзімір Несін пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай і спадарожніцай у вандроўках па свеце, медсястрой, калі накіроўваўся на Аляску, а амеры-канскі медык і левы актывіст Сянкевіч у пачатку таго ж стагоддзя праводзіў медыцынскае даследаванне аляскін-скіх народаў. Многае ўражвала нас пры вывучэнні бела-руска-індзейскіх сувязей, але цудоўныя, неверагодныя адкрыцці працягваюцца.

Цытуем з персанальнага сайта ucoz.net "Родны кут" члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Дзмітрыя Дземі-довіча https://rodnikut.ucoz.net/index/senkevich/0-15, прысвечанага вёсцы Мікалаеўчына і яго сваякам Дзімідові-чам, адкуль мы ўласна і даведаліся пра аляскінскі эпізод у біяграфіі Сянкевіча. У перакладзе з рускай:

"У 1902 г. ён скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. У 1905-1906 гг. удзельнічаў у рэвалюцыйным руху ў Беларусі.

А. А. Сянкевіч быў адным з арганізатараў настаў-ніцкага з'езда ў вёсцы Мікалаеўшчына. Асцерагаючыся пераследу царскіх улад, з дапамогай Дземідовіча П.П (праз Агурскага С. Х.) эміграваў у ЗША, дзе скончыў у 1913 году медыцынскі факультэт Мэрылендскага ўніверсітэта. Пражываў у гарадах Балтымар і Філа-дэльфіі. У Філадэльфіі праходзіў медыцынскую стажы-роўку. У 1916 годзе быў на Алясцы, дзе вывучаў хваробы мясцовых народнасцей. У гэтым жа годзе праз Канаду і Японію з'ехаў на Далёкі Усход. З 1917 г. жыў на Далёкім Усходзе, удзельнічаў у партызанскім руху, з'яўляўся намеснікам міністра народнай асветы Далёкаўсходняй Рэспублікі. З 1921 па 1922 год працаваў у Беларусі нар-камам аховы здароўя і адначасова курыраваў медыцын-скае абслугоўванне арміі і пагранічных службаў. З 1923 г. з'яўляўся дырэктарам Інстытута гігіены і санітарыі Наркамздароўя РСФСР. З 1928 года рэктарам Каму-ністычнага ўніверсітэта, загадчыкам аддзела ЦК КПБ. У 1931-1932 гадах працаваў у Інстытуце літара-туры і мастацтва Беларускай акадэміі навук З 1935 г. працаваў начальнікам аддзела падрыхтоўкі кадраў ва Усесаюзным радыёкамітэце. У 1938 годзе быў арыш-таваны, расстраляны ў 1939".

Мы далі амаль усю нататку ў тым лікі і таму, што хацелі акцэнтаваць, што Аляска і тое, што можна назваць этнамедыцынскімі даследаваннямі на ёй, значныя ў яго незвычайнай біяграфіі.

To Director, Alaska Native Area Office, Indian Health Service, Anchorage, Alaska

November 20, 1995

Dear Director:

We would be grateful for any organizational material relating to your Office's work to try and use some of your developments in Belarus.

The quality issue is still focal in our conditions and we are especially interested in various deontology and "medical courts" problems which of course arise and are solved in Native America.

[…]

Sincerely, Ales Simakou, Executive Secretary, Belarusian - American Indian Society, Gomel, Belarus

Літ.:

10844 Bringing baby-friendly to the Indian Health Service: a systemwide approach to implementation / Karol S., Tah T., Kenon C., et al. // Journal of Human Lactation. 2016. V. 32. № 2. P. 369-372. ((References: 1. Kramer MS, Chalmers B, Hodnett ED, et al. Promotion of Breastfeeding Intervention Trial (PROBIT): a randomized trial in the Republic of Belarus. JAMA [Journal of the American Medical Association]. 2001; 285(4): 413-420.)

Алесь Сімакоў , даследчык беларуска - індзейскіх сувязей .

Ales Simakou (e-mail: davyde020@gmail.com), researcher of Belarusian-Indian (American Indian, Native American, Amerindian, First Nations) connections.

Індзейцы , индейцы , Indianie, Indians, indigenous peoples, indigenas, indios de America y Bielorrusia, Belarus; Алесь Симаков . Белорусы встречаются с индейцами. [Вып. 173].

Чароўны свет казак

19 чэрвеня ў рамках праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё!" у філіяле "Інтэграваная бібліятэка аг. Дворышча" маленькія наведвальнікі бібліятэкі адправіліся на казачным дыване-самалёце ў літаратурнае падарожжа па краіне беларускіх казак "Чароўны свет казак". Падарожнікі з цікавасцю слухалі беларускія казкі, упершыню ўбачылі сапраўдны лапаць, абутак нашых продкаў, гулялі ў беларускія народныя гульні, адгадвалі загадкі. Пада-рожжа атрымалася вясёлым і цікавым.

ТК "Культура Лідчыны".

А на "Замкавым гасцінцы"...

21 чэрвеня каля сцен Лідскага замка ў рамках культурна-турыстычнага праекта "Замкавы гасцінец" адбылася яркая праграма, якая падарыла гасцям сапраўдны феерверк творчасці і добрага настрою.

Для жыхароў і госцяў горада выступілі:

Вулічны тэатр "Час радасных задум" (ДУА "Лідскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі") стварыў непаўторную атмасферу свята і весялосці.

Народны сямейны дуэт акардэоннай музыкі "Круіз" падарыў слухачам шчырыя музычныя нумары.

Гульнявая пляцоўка "Мір, сонца і дзяцінства" (ДУК "Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы") стала цэнтрам радасці для юных гасцей.

Артысты-вакалісты (ДУК "Лідскі эстрадны аркестр") выступілі з яркім канцэртам, упрыгожыўшы вечар прафесійным вакалам.

ТК "Культура Лідчыны".

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX