Наша слова.pdf № 28 (237), 30 верасня 2026.
ХХХІІІ Дзень беларускага пісьменства
Роўна год назад, у першыя выхадныя верасня, Ліда прымала ў сябе Дзень беларускай пісьменнасці. Сёлета галоўнай літаратурнай сталіцай сталі Касцюковічы. Сюды з'ехаліся паэты, пісьменнікі, выдаўцы і, вядома ж, чытачы з розных куткоў Беларусі.
Галоўнымі тэмамі свята сталі Год беларускай жанчыны, 85-я ўгодкі пачатку Вялікай Айчыннай вайны, юбілеі беларускіх класікаў літаратуры і пяцігодка якасці. Дарэчы, гэтыя тэмы былі абыграны не толькі ў паэтычнай і музычнай формах, але і ў гастранамічнай, турыстычнай і нават архітэктурнай.
Касцюковічы - невялікі горад у Магілёўскай вобласці, але літаратурнай сталіцай сёлета ён стаў не выпадкова. Касцюковіцкая зямля падарыла нацыянальнай літаратуры цэлую плеяду яркіх імёнаў. Тут нарадзіліся Аркадзь Куляшоў, Іван Чыгрынаў, Васіль Хомчанка, Аляксей Русецкі, Алесь Пісьмянкоў і іншыя вядомыя пісьменнікі. Гэта літаратурная спадчына стала асновай для насычанай праграмы.
У праграме імпрэз - традыцыйныя для свята падзеі: узнагароджанне пераможцаў конкурсу на лепшыя літаратурныя творы года, навукова-практычная канферэнцыя, прэзентацыі новых кніжных выданняў, творчыя сустрэчы з беларускімі і замежнымі літаратарамі, журналістамі і выдаўцамі, а таксама выступы паэтаў, пісьменнікаў і музычных калектываў.
Галоўным візуальным акцэнтам свята стала адкрыццё скульптурнай кампазіцыі "Алесь і Алеся", натхнёнай несмяротным вершам Аркадзя Куляшова "Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая".
Скульптуру паставілі непасрэдна на тэрыторыі, дзе праходзяць святочныя мерапрыемствы. Падчас урачыстага адкрыцця з кампазіцыі знялі покрыва і ўпершыню паказалі яе наведвальнікам.
Прэзідэнт Беларусі накіраваў віншаванне ўдзельнікам свята:
"Удзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства
Паважаныя сябры!
Шчыра віншую вас з Днём беларускага пісьменства - традыцыйным восеньскім святам самабытнай нацыянальнай культуры і яе багатай духоўнай спадчыны.
Такія сустрэчы майстроў, друкароў і аматараў мастацкага слова з'яўляюцца нязменнай крыніцай мудрасці продкаў, жывога дыялогу паміж людзьмі і сродкам фарміравання ў грамадстве агульначалавечых каштоўнасцей.
Сёлета гасцей прымае паэтычная Касцюкоўшчына - край шумлівых бароў і старажытных храмаў, радзіма выбітных беларускіх класікаў Аркадзя Куляшова і Iвана Чыгрынава.
Упэўнены, што менавіта на гэтай зямлі кожны зможа дакрануцца да сапраўдных літаратурных скарбаў нашага народа, пачуць гучанне роднай мовы, адкрыць для сябе новыя імёны і творы сучасных беларускіх і замежных аўтараў.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, цікавых сустрэч, невычэрпнага творчага натхнення і дабрабыту.
Аляксандр Лукашэнка".
А ў 2027 годзе Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Маладзечна. Пра гэта стала вядома падчас гала-канцэрту XXXIII Дня беларускага пісьменства ў Касцюковічах.
5 верасня на галоўнай сцэне свята прайшла ўрачыстая цырымонія перадачы вымпела сталіцы Дня беларускага пісьменства. Яго перадавала старшыня Касцюковіцкага райвыканкама Наталля Асмалоўская старшыні Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта Паўлу Губко.
Наталля Асмалоўская падзякавала кіраўніцтву краіны за права прымаць у сябе Дзень беларускага пісьменства.
- Гэтае свята для нас не проста дата ў календары, а сапраўдны знак любові да роднага слова. Мы рады сустракаць яго, - сказала яна. - Дарагія сябры, дзякуй вам, што знайшлі час падзяліць з намі гэтак свята. І я ўпэўнена, што ў вас застануцца толькі добрыя ўражанні. І сёння мы з задавальненнем перадаём іншаму рэгіёну эстафету Дня беларускага пісьменства.
Павел Губко прыняў вымпел пад апладысменты гледачоў і ад імя ўсіх жыхароў Маладзечанскага раёна падзякаваў за магчымасць прымаць у наступным годзе такое вялікае і важнае свята.
- Маладзечанская зямля была і застаецца адным з цэнтраў культурнага жыцця Меншчыны. У нас нарадзіўся Янка Купала, жылі і дзеялі Якуб Колас, Максім Багдановіч і іншыя прадстаўнікі беларускай культуры. Маладзечна ганарыцца сваім багатым культурным жыццём... Я перакананы, што сённяшні дзень дасць імпульс для новых ідэй і праектаў. Запрашаю ўсіх прыняць удзел ва ўсіх мерапрыемствах, якія пройдуць у наступным годзе ў нашым горадзе, каб разам напісаць новую старонку ў гісторыі Дня беларускага пісьменства.
Працягнуўся святочны вечар вялікай творчай праграмай. А завершыўся дзень у Касцюковічах яркім феерверкам.
Паводле СМІ.
Імёны ўладальнікаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі назвалі ў Касцюковічах на XXXIII Дні беларускага пісьменства
Міністр інфармацыі Дзмітрый Жук падчас цырымоніі ўзнагароджання адзначыў важнасць гэтай падзеі:
- Гэтае свята дапамагае нам, беларусам, не забываць, дзе наша сапраўднае месца на гэтым свеце. Разам з вамі мы будзем шанаваць тых, хто, на думку кампетэнтных людзей, напісаў лепшыя творы ў бягучым годзе. Чытайце іх. Задавальнення вам ад чытання.
Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч назваў Дзень беларускага пісьменства «мостам, які паказвае ўвагу дзяржавы да друкаванага слова».
- Хацелася, каб усе, хто мае дачыненне да стварэння мастацкіх твораў, сённяшнія Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі, тыя, хто нас глядзяць і ведаюць, што ў нашай краіне ёсць такое свята, разумелі, што на літаратарах ляжыць адказнасць за стварэнне партрэта нашай дзяржавы. Гэты партрэт, традыцыі і пераемнасць - і ў сённяшнім дні, - падкрэсліў ён.
Пераможцам у намінацыі «Лепшы твор, зборнік твораў паэзіі» стала Вольга Русілка - аўтар кнігі «Котра». У намінацыі «Лепшы твор прозы» перамог Навум Гальпяровіч з творам «Чырвоны мост».
Уладальнікам прэміі ў намінацыі «Лепшы твор драматургіі» стаў Анатоль Зэкаў за «Двор пад буслінымі крыламі». Лепшым публіцыстычным творам стала «Кроў на белым тле. Беларускія калабарацыяністы ў часы акупацыі БССР» аўтарства Ігара Марзалюка.
У намінацыі «Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства» перамог Дзмітрый Радзівончык з кнігай «Масты і берагі. Я зразумеў, як гэта працуе...». Кнігу «Як Вадзянік з людзьмі жартаваць спрабаваў» Генадзя Аўласенкі прызналі лепшым творам для дзяцей і падлеткаў.
Перамогу ў намінацыі «Лепшы дэбют» атрымала Паліна Корнева за твор «Запіскі юнай хірургіні».
- Наша культура захоўваецца на паперы з самых даўніх часоў. Ад імя ўсёй творчай моладзі я хачу паабяцаць, што буду працягам гэтай спадчыны, зраблю ўсё, каб гісторыя маёй краіны прасочвалася ў маіх творах, каб яе ведалі ў Беларусі і за яе межамі, - падзялілася маладая пісьменніца.
Усе пералічаныя выданні выйшлі па-беларуску.
БелТА.
Ушанавалі народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава
Мемарыяльную шыльду народнаму пісьменніку Беларусі Івану Чыгрынаву (1934-1996) урачыста адкрылі ў горадзе Касцюковічы Магілёўскай вобласці падчас XXXIII Дня беларускага пісьменства.
Мемарыяльная шыльда земляку Івану Чыгрынаву заняла ганаровае месца на будынку Касцюковіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі, якая носіць яго імя з 1996 года.
Ва ўрачыстсці прыняла ўдзел дачка народнага пісьменніка Алена Чыгрынава. Яна два гады таму перадала бібліятэцы пяцітомнае выданне твораў пісьменніка, а таксама каля 700 кніг з хатняй бібліятэкі Івана Чыгрынава.
Паводле СМІ
Вершы адыходзячага лета
Мікола КАНАНОВІЧ
Ля магілы Трахіма
А.Т.
Мы стаялі з табой ля магілы Трахіма,
Такой незвычайнай, як не ў людзей:
Помнік у нечых нагах, а на ім крыж пахілы,
І маленькі грудок, як жыццё без надзей.
Дзед Трахім быў бунтар і ніякай уладзе -
Ні панам, ні фашыстам - не слугаваў,
І пры камуністах сабе ён не здрадзіў -
У калгасе ні дня не працаваў.
Вартаваў пры царкве, зарабляў хлеб у людзях,
Гаспадарку, як быў маладзейшы, трымаў.
З яго кошак, сабак падзівіліся людзі -
Ён прыблудных ніколі не праганяў.
Сям'і ўласнай не меў - уцякла жонка з сынам
У маладосці яшчэ - не ўжыла з дзіваком.
Ды заўсёды Трахім памагаў тым жанчынам,
Лёс заўчасна якіх абдзяліў мужыком.
Апошнім каханнем незамужняя Ганна
Была, да якой Трахім з песняй ішоў,
Памагаў ёй, чым мог, дзядзька доўга, старанна,
Але да жаніцьбы раман не прывёў.
Праімчалі гады, адняло жыццё сілы,
Сын старога Трахіма забраў да сябе.
Сын, напэўна, і аўтар гэтай дзіўнай магілы,
Такой куцай тут больш не ўбачыш нідзе.
Ты казаў, што паправіць магілу патрэбна,
Што збіраешся гэта хутка зрабіць.
Я маўчаў, бо бываю на могілках рэдка,
Мне б да пенсіі хоць дарабіць і дажыць.
Ад Трахіма застаўся грудочак маленькі.
Даўно хатаў няма тых, якія ён зжыў,
Як і Ганны-каханкі, адышоўшай на век, і,
Якой хату бульдозер у землю зарыў.
У нашым дзіўным, сучасным, лічбавым часе
Магілы паправіць яшчэ ёсць каму.
Памінальнай нядзеляй, як на папасе,
На могліцах мы вартавалі суму
І стаялі з табой ля магілы Трахіма,
Такой незвычайнай, як не ў людзей:
Помнік у нечых нагах, а на ім крыж пахілы,
І маленькі грудок, як жыццё без надзей.
Чэрвень 2026. Слонім.
Трава
Лета дажджлівае, хмурае, шэрае,
Чэрвень чарвіць.
Накрылася хусткай язмінавай белаю
Трава і ляжыць,
Чакае касца з бензінавым трымерам,
Што змешвае зелень і бель.
Вось толькі закусіць гарэлку ён ліверам
І пачне карусель.
А трава непатрэбная сочная, спелая
Расце і расце,
Вішань пялёсткам, язміну падлеглая
Бялее яшчэ.
Закурыць касец на падворку зарэсценым,
Выдыхне дым
І мовіць сабе з акцэнтам падкрэсленым:
"Вось гэта калым!"
Змяшае траву ён з язмінавай квеценню
Да чарнаты,
Няхай цяпер зноў свае ставяць адмеціны
Чэрці-краты.
Выб'е траву ён пад плотам, пад дрэвамі,
У садзе пакосіць старым,
Пакіне расці толькі кветкі ён цэлымі
І не зачэпіць ажын.
Касец за паўдня ўладкуе двор увесь.
Па чырвонцу за сотку - тарыф.
І сёння яго чакаюць яшчэ дзесь -
Адбою няма ад старых,
Бо трава на падворках расце і расце,
Непатрэбную трэба касіць,
А язмін ужо заўтра, відаць, адцвіце,
А старым тым яшчэ жыць і жыць.
16.06.2026. Пятралевічы.
***
Стрыечнаму брату Мікалаю Пішчукевічу прысвячаецца.
Так рана, брат, табе
Адпрацавалася,
Адкахалася,
Адбылося,
Аджылося,
Што, здаецца мне,
Жыццё тваё
Згубілася
Капейкай у траве.
28.07.2026. Слонім.
Басота і лета
Жнівень спякотай п'е асалоду.
Надвор'е на двор выганяе басоту
З задушных закуткаў схавацца ў цень,
Бо сонца тут смаліць не першы ўжо дзень,
Бо месяц да школы ці нейкай хабзы,
І трэба сабе адпусціць тармазы,
Бо надакучыла ў хаце валяцца,
Тым больш ісці ў горад без грошай бадзяцца.
Найлепш у цяньку ў тэлефоне сядзець,
Усё, што заўгодна, слухаць, глядзець.
Добра ў цяньку, дзе ніхто не гукае, не ўшчувае, не дакарае,
Дзе незаўважна правалішся ў сон,
Дзе пачатак жыцця падобны на скон.
01.08.2026. Пятралевічы.
Наша літаратура
Тонкія "Полымі"*,
Тоўстыя "Дзеясловы"**.
Мы ў нашай літаратуры
Да знікнення не гатовы.
Ды знік "Дзеяслоў",
Патанчэла "Полымя".
Вайна ізноў
Вядзецца за голавы
Нямногіх тых,
Хто чытае роднае,
Каго б'е пад дых
Эпоха бясплодная.
Шмат было ў нас эпох такіх -
Выжылі, перажылі мы іх,
Хоць пры тым вылазілі
З душы і скуры,
Гатовымі знікнуць не былі
Мы ў нашай літаратуры.
*"Полымя" - беларускі дзяржаўны літаратурны часопіс.
**"Дзеяслоў" - беларускі прыватны літаратурны часопіс.
02.08.2026. Пятралевічы.
Востраўская цішыня
Жнівень. Вострава. Ранак.
Ранак. Вострава. Жнівень.
Папіў чай на сняданак.
Быў учора тут лівень,
Бліскала і грымела,
Наламала, парвала,
А пасля зноў нясмела
Цішыня ў вёсцы стала.
Ляжыць ціха галіна
Адламаная ў садзе.
У тумане нізіна,
Як твой сум у паглядзе.
Бо старое збылося
Тут жыццё ўжо падаўна,
Маладое ж звялося,
Падалося ў свет спраўна.
Ніхто не чакае
Мяне ў старой хаце.
Была хата жывая
Як жыла ў ёй маці,
Галасы ў ёй гучалі
Дзяцей часта і ўнукаў,
А як пахавалі -
Не стала ў ёй гукаў.
Я такой цішынёю
Не хацей наталіцца.
Куды лепей з раднёю
За сталом прытуліцца.
Цяпер тут я адзін
Гэты верш свой складаю
І касой на падворку
Цішыню праганяю.
08.08.2026. Вострава.
Беларускае маўчанне
Мы жывем у журботнай самоце,
Хоць бывае нас двое і больш,
Ды чым больш, тым ніжэй адзіноце
Нахіляем мы свой макентош.
Пагубіліся ў безданях часу
Сябры блізкія і сваякі,
А сустрэнь - не пазнаеш адразу,
Чалавек стаў, як быццам другі.
Ды і тыя, хто побач не вельмі
Каб спрыяльна глядзелі ў твой бок.
Берагуць мо здароўе і нервы -
Не дай бог што сказаць незнарок.
Гэты час наш як эра маўчання,
Дзе найболей жывы мо Фэйсбук.
Беларускае выратаванне
Ў чаканні яшчэ большых мук.
То маўчым у тэлефонах і побач,
У журботнай самоце жывем,
Адзіноту хаваем і горыч
Да якіхсьці яшчэ перамен.
09.08.2026. Вострава.
***
Хто на клунках, хто на чамаданах,
Так заўжды, чакаючы, сядзім,
Нехта дома, хтосьці на вакзалах,
І ў гадзіннік соты раз глядзім.
Ды наш транспарт хутка не прыходзіць,
А як прыйдзе, то ўжо павязе
Каго ў бок, дзе сонейка ўзыходзіць,
А кагось на захад панясе.
Вечна развітанні, раздарожжы…
І звініць, як адзінота, даль.
Сумна, ці вусцішна, ці трывожна -
Цісні газ, кіроўца, паганяй!
14.08.2026. Вострава.
Ураджай
Вецер ганяе лісты па надворку,
Вішанькі з вішань зрывае.
Жнівень забраўся на жніўную горку
І ўраджаем здзіўляе.
Яблыкаў процьма, груш у гародзе,
Галіны іх не трымаюць,
Ломяцца нават пры добрай пагодзе,
А на ветры ўраджай прызямляюць.
Але ні з дрэваў плады, ні з зямелькі
Не зрываюць, не падымаюць
Людзі за тыя нават капейкі,
За якія ўраджай іх прымаюць.
У вёсцы сялян засталося ўжо вобмель.
Адздавалі, адпрацавалі.
Гасне жыцця нязыркі іх промень,
Як святло на бязлюдным вакзале.
А вецер ганяе лісты па надворку,
Апошнія вішні зрывае.
Жнівень забраўся на жніўную горку
І ўраджаем здзіўляе.
11.08.2026. Вострава.
***
Трава сцюдзёнаю расой
За тыдзень прагна наталілася
Ды зноў зялёнаю красой
Мне пад касою нахілілася.
І кроплі буйныя расы,
Як слёзы, ніц на землю падалі,
Ў касца ж макрэлі валасы
Ды з твару пот каціўся градамі.
З вясны да восені касьба
Травы ўжо болей непатрэбнае
Даецца ў знакі, як хацьба
Камбайнам тым на поле хлебнае.
Калісьці з бацькам жаў авёс
Якраз у гэту пору жніўную,
І "Ніва" з чатырох калёс
Збірала ў бункер зерне дзіўнае,
Якое еў калгасны конь
Улетку, восенню, зімою
І быў гарачы, як агонь,
Пакуль… не стаўся каўбасою.
Канюшня тая і калгас,
Як маці з бацькам - у мінулым.
І я кароў сваіх адпас
Ды ўсё хаджу касцом панурым.
І па надварку і вакол,
На вуліцы, за роднай хатай
Я трымерам турбую дол,
Змагаюся з травой зацята.
А непатрэбная трава
Расла, расце і расці будзе,
Калі й мая ўжо галава
І пра траву, й пра ўсё забудзе.
13.08.2026. Вострава.
Новае выданне: "Кроплі" паэта з Дзярэчына
У Менску выйшла з друку прыгожая кніга вершаў, вершадумак і сказаў "Кроплі" Генадзя Каўша з вёскі Дзярэчын Зэльвенскага раёна.
Генадзь ніколі не лез у вялікія паэты, але ў вольны ад працы час пісаў і піша вершы, філасофскія разважанні, сказы. Ён нарадзіўся ў вёсцы Александрыя каля Дзярэчына. Скончыў Дзярэчынскую сярэднюю школу і Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Пасля вучобы працаваў інжынерна-тэхнічным работнікам, настаўнікам фізікі, дырэктрам школы, займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю.
Напрыканцы 2019 года ў Дзярэчыне пачаў стварацца музей мястэчка Дзярэчын. Адказным за стварэння такога музея быў прызначаны Генадзь Коўш - метадыст па развіцці народнай творчасці цэнтра культуры і народнай творчасці. І вось на працягу ўжо сямі гадоў ён збірае розныя экспанаты для музея, афармляе пакоі - усё робіць, каб музей пашыраўся і ім зацікавіліся турысты. Ужо шмат зроблена, адкрыта некалькі пакояў, праводзяцца экскурсіі.
Большасць экспанатаў, якія прадстаўлены ў Дзярэчынскім музеі, былі знойдзены на тэрыторыі Дзярэчына. Штосьці знайшоў асабіста Генадзь Коўш, нечым дапамагаюць мясцовыя жыхары. Першы музейны пакой змяшчае гістарычныя звесткі пра мястэчка пры асноўных яго ўладальніках. Напрыклад, 400 год таму Палубінскія паставілі тут кляштар і касцёл. Гучным рэхам адгукнуліся падзеі XVIII стагоддзя, калі знакаміты род Сапегаў пабудаваў у Дзярэчыне адну са сваіх рэзідэнцый. Ужо сёння ў музеі можна пабачыць калекцыю манет XVII - пачатку XX стагоддзя, ключоў XIX - пачатку XX стагоддзяў, падсвечнік XVIII стагоддзя, каваны крыж XVII стагоддзя - гэтыя і многія іншыя экспанаты захоўваюцца ў музеі ў Дзярэчыне. Асаблівай увагі заслугоўвае макет Дзярэчынскага палаца князёў Сапегаў, што быў адбудаваны ў 1786 годзе. Дарэчы, модуль выраблены майстрам Аляксандрам Ішчанкам.
Свае першыя літаратурныя і краязнаўчыя творы Генадзь Коўш пачаў друкаваць у зэльвенскай раённай газеце "Праца", у часопісе "Роднае слова", у іншых рэспубліканскіх выданнях.
Першы зборнік вершаў "Кружныя шляхі" паэта пабачыў свет у 2005 годзе. Шмат паэтычных радкоў у ім прысвечаны роднаму Дзярэчыну:
З трывогай іду па Дзярэчыне -
Лёс яго моцна скалечаны…
З надзеяй іду па Дзярэчыне -
Ў сэрцах ён увекавечаны.
У 2007 годзе з друку выходзіць новы паэтычны зборнічак Генадзя Коўша "Разважанні літвіна". У прадмове да выдання аўтар напісаў, што "мы павінны ўмець выбраць усё карыснае з таго, што нам прапануе час і своечасова прымяніць яго… Гэта тычыцца як усяго чалавецтва, так і аднаго асобнага чалавека".
У 2008 і ў 2009 гадах з друку выходзяць два выданні "Высновы літвіна". Кнігу склалі не вершы, а гістарычныя даследаванні-развагі пра беларусаў. Гэта эклектычны збор тэорый найноўшага часу пра ўзнікненне продкаў беларусаў. У кнігах аўтар не прыводзіць шэраг лагічных і паслядоўных доказаў, у іх можна толькі пазнаёміцца з тэорыямі ў спрошчаным выглядзе. Але яны вельмі цікавыя.
"Крокі ў тумане" - так называўся зборнік вершаў Генадзя Каўша, які выйшаў з друку ў Менску ў 2010 годзе, а праз год у Менску выдаецца мініяцюрная кніга аўтара "Сказы". Вершы, якія склалі "Крокі ў тумане", напоўненыя інтанацыяй і філасофскай афарыстычнасцю. Яны вызначаюцца зваротам да кардынальных з'яў часу, іх характэрны пафас пераўтварэння і мастацкая смеласць:
Туман - белая ноч.
У ёй зоркі - ліхтары.
Туман - гэта Ўсё.
Ліхтары - гэта мы.
У "Сказах" аўтар прапануе свае ўласныя развагі, думкі, высновы ў выглядзе сказаў. Напрыклад:
* Хто ў жыцці не адчуваў сапраўднага цяпла, таму і кароткая адліга - лета.
* Калі глядзець праз брудныя шыбы акна, знешні свет уяўляецца брудным.
* І белае ставіць плямы.
* Прыбіраючы смецце, цяжка заставацца чыстым.
* На полі няўдачы ўдача - пустазелле.
* Цяпло таксама выжывае сярод холаду.
У новы зборнік Генадзя Каўша "Кроплі" ўвайшлі ўсе лепшыя творы, якія напісаў аўтар. Ён складаецца з трох частак: "Вершы". "Вершадумкі". "Сказы". Да кожнай часткі аўтар напісаў прадмовы. Вершы - гэта крокі паэта па розных шляхах:
Па жыцці, як па полі,
Іду стомлены я.
Аддаляюцца мроі.
Ісці - доля мая.
Аўтар лічыць і разважае, што сэнс жыцця кожны тлумачыць па-свойму. Але Генадзь Коўш лічыць, што сэнс жыцця ў стварэнні думак:
Восень.
Глыбокая.
Сад.
Яблыкі, -
Познія
Дзеці
Яблыні.
Яны
Найдаражэйшыя
Для маці -
Яна іх
Усё калыша.
Што датычыць сказаў, то яны асацыіруюцца з крокамі. На думку аўтара, сказ - гэта зроблены нейкі крок, а створаны тэкст, - гэта пройдзены нейкі шлях:
***
Хто хоча быць каля агню,
Той не павінен плакаць
Ад дыму.
***
Перагарэлы ліхтар
Пакідае толькі светлыя
Ўспаміны.
***
Цень ніколі не ўбачыць сонца.
Цень вырастае ў ноч.
***
Чалавек сівее, лісце жаўцее,
Грыб чарнее…
У кожнага свой колер старасці.
Вось такі паэт, краязнавец, музейшчык і філосаф жыве на Зэльвеншчыне. У сваёй новай кнізе "Кроплі" ён па-свойму ў сваіх творах зрабіў нейкія жыццёвыя высновы, пераглядзеў уласныя адносіны да людзей, да наваколля і да жыцця наогул. І галоўнае, што напісана Генадзем Каўшом - цікава чытаецца, запамінаецца і сагравае душу чалавека.
Сяргей ЧЫГРЫН.
ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ
Станіслаў Суднік
ЯЦВЯЖСКІ СЛОЎНІЧАК
"Народ рэдка памірае фізічна. Звычайна ён змяняе імя, багоў і мову, і сыходзіць у гэтым шэрагу першай менавіта мова. Гарады застаюцца каменем, косткі застаюцца генетыкай, а словы трымаюцца толькі на жывым дыханні. Варта яму перапыніцца, і аднавіць іх не здолее ўжо ніякі археолаг".
Не ведаю, хто сказаў, не памятаю, дзе спісаў, але сказана правільна. Нікуды не дзеліся яцвягі фізічна, не растварыліся генетычна, але не пакінулі пісьмовых крыніц, і гаварыць пра яцвягаў, як пра асобны этнас, без мовы вельмі складана, таму кожнае захаванае яцвяжскае слова мае выключнае значэнне. Многія народы сышлі з арэны гісторыі, але ад іх засталіся тэксты, імёны, тапонімы, і мы ведаем пра гэтыя народы дастаткова, каб згадаць іх хаця б у падручніках па гісторыі ці ў навуковых працах. Не будзем тут заглыбляцца ў клінапіс ці іерогліфы вельмі даўніх народаў. Побач з яцвягамі ў той жа Прыбалтыцы жылі плямёны прусаў, якім вельмі не пашанцавала фізічна, але ад якіх засталіся пісьмовыя крыніцы.
Пруская мова (саманазва: Prusiskan, Prusiska Bila) - мёртвая заходнебалцкая мова балцкае групы індаеўрапейскай моўнай сям'і, на якой гаварылі прусы - балцкі народ. Была распаўсюджана на паўночным усходзе сучаснай Польшчы і Калінінградскай вобласці сучаснай Расіі. Часам мову называюць старапрускай (ням.: Altpreussische Sprache, англ.: Old Prussian), каб адрозніваць яе ад прускіх гаворак нямецкай мовы.
Першыя пісьмовыя фіксацыі мовы прыпадаюць на XIII ст. і былі зроблены лацінскім алфавітам. На цяперашні момант захавалася невялікая колькасць пісьмовых помнікаў мовы. Многія з іх адлюстроўваюць на сабе ўплыў з боку польскай і нямецкай моў. Некаторае ўяўленне пра мову даюць тапаніміка і антрапаніміка, а таксама прускія запазычанні і субстратныя элементы ў суседніх мовах: нямецкай, польскай, літоўскай, беларускай.
Апрача ўласна гістарычнага рэгіёна Прусія, на ўсход ад ракі Вісла, мова магла быць таксама распаўсюджанай на ўсходзе гістарычнага рэгіёна Усходняе Памор'е, разам з гэтым, на думку некаторых даследчыкаў, тэрыторыя распаўсюджвання носьбітаў мовы магла працягвацца на ўсход і поўдзень, закранаючы Падляшша і Палессе.
Па войнах XIII-XV стст. ў гэтым рэгіёне, арэал прускай мовы распаўся на шэраг невялікіх тэрыторый. Ад пачатку XVII ст. мова пачала выміраць нават у апошніх традыцыйных арэалах (напрыклад, існуюць сведчанні пра смерць "апошняга старога, які жыў на Куршскай касе і ведаў прускую" ў 1677 годзе), на пачатак XVIII ст. нашчадкі прусаў поўнасцю перайшлі на ніжненямецкую мову; таксама шэраг апошніх носьбітаў мовы вымер з прычыны голаду і чумы, якія доўжыліся ў перыяд з 1709 да 1711 года. У лексіцы нямецкага маўлення нашчадкаў прусаў часам захоўваліся некаторыя элементы прускага субстрату (напрыклад, kurp - "абутак", ад прускага kurpi, параўн. з літаратурным нямецкім Schuh).
У дадатак да нямецкіх каланістаў, падчас Рэфармацыі ў Прусіі знаходзілі прытулак перасяленцы з Польшчы, Літвы, Францыі, Шатландыі. Гэтыя прычыны выклікалі паступовы пераход прусаў на іншыя мовы, асабліва нямецкую, якая была дзяржаўнай мовай тагачаснай Прусіі.
Для фанетыкі прускай мовы былі характэрнымі проціпастаўленне галосных паводле даўжыні або кароткасці, адносна простая сістэма зычных, вольны націск, супрацьпастаўленне інтанацый, палаталізацыя і лабіялізацыя зычных, змяшэнне шыпячых і свісцячых, дыфтангізацыя доўгіх галосных, захаванне di, ti (перайшлі ў шыпячыя ў латышскай і літоўскай), але пераход si у шыпячы; змена глухіх і звонкіх (у шэрагу выпадкаў звязаная з успрыманнем мовы немцамі).
Некаторыя сведчанні (у прыватнасці, катэхізісы) даюць некаторую аснову для рэканструкцыі граматыкі прускай мовы.
У прускай мове засведчана наяўнасць склонаў, аднак не існуе пэўнага меркавання пра іх колькасць. У прускай мове налічваюцца прынамсі чатыры склоны: назоўны, родны, давальны і вінавальны. Ёсць сляды клічнага склону (напрыклад, фраза "O Deiwe Rikijs" - "О Божа"), у якіх адлюстроўваецца захаванне праіндаеўрапейскага канчатку клічнага склону -e. Адзначаецца наяўнасць вызначаных і нявызначаных артыкляў, аднак застаецца спрэчным пытанне, ці было гэта ўласна прус-кай моўнай з'явай, ці калькаванем з нямецкай мовы. У прускай мове вылучаюцца дзеясловы мінулага, цяперашняга і будучага часу, існуе аналітычны перфект з дзеясловам быць, чатыры лады, стан. У прускай мове адзначаўся лексікалізаваны дзеяслоўны від славянскага тыпу (напрыклад, прыстаўка po-), аднак ён слаба задакументаваны. У некаторых адносінах пруская мова праяўляе падабенства са славянскімі мовамі (у прыватнасці, агульныя структурныя рысы ў марфалогіі).
Не захавалася дакладных звестак пра сінтаксіс у прускай мове, што звязана з дакладнай адпаведнасцю парадку слоў у катэхізісах нямецкаму арыгіналу.
Пруская мова была досыць блізкай да іншых заходнебалцкіх моў (на цяперашні момант усе яны з'яўляюцца мёртвымі), у меншай ступені - да ўсходнебалцкіх (літоўская, латышская). Мова мае запазычанні славянскага, германскага (напрыклад, з гоцкай мовы), а таксама скандынаўскага паходжання.
Да прамых сведчанняў прускай мовы адносяцца тапонімы Прусіі (першае даследаванне па гэтай тэматыцы было ажыццёўлена Георгам Герулісам), уласныя імёны, асобныя словы ў гістарычных дакументах, дыялектызмы ў нямецкай, літоўскай і беларускай мовах.
Разам з гэтымі звесткамі асабліва вылучаецца выпадкова знойдзены ў 1970-х гадах Базельскі фрагмент (XIV ст., пасля 1369 года), які лічыцца найстаражытнейшым балцкім тэкстам. Гэты тэкст з'яўляецца жартаўлівай эпіграмай, складзенай, верагодна, прускім студэнтам Карлаўскага ўніверсітэта.
Kails rekyse Tho ne aw labonache thewelyse
Eg koyte poyte Nykoyte pennega doyte.
Пруская Беларуская
Kails Здароў
rekyse пане
Tho ne aw ты не ёсць
labonache добры
thewelyse дзядзька
Eg калі
koyte хочаш
poyte піць
Ny koyte не хочаш
peninga грошы
daiti даваць
Звычайна тэкст перакладаюць наступным чынам: "Здароў, пане! Ты не ёсць добрым дзядзькам, калі хочаш піць, а не хочаш грошай даваць".
Сярод некаторых іншых пісьмовых сведчанняў адзначаюцца Слоўнік са 100 слоў, складзены ў 1517-1526 гг. Сымонам Грунаў, Эльбінскі слоўнік XIV ст. (памезанскі дыялект, 802 словы), выкананыя немцамі пераклады трох катэхізісаў (XVI ст., самбійскі дыялект), аднак застаецца дыскусійным пытанне пра ступень правільнасці адлюстравання прускага маўлення ў гэтых катэхізісах.
У Летуве, Польшчы, Расіі і некаторых іншых краінах існуе некалькі эксперыментальных супольнасцей, якія ставяць мэту рэканструкцыі прускай мовы. Каля 200 чалавек вывучыла мову і спрабуе выкарыстоўваць яе ў паўсядзённым жыцці ў пэўнай ступені. Сярод дзеячаў руху адзначаюцца Вітаўтас Мажуліс і Летас Палмаціс, лідар руху і аўтар тэматычнага сайта.
Яцвяжская мова (судоўская мова, судзінская мова, дайнаўская мова, мова яцвягаў) - адна з мёртвых балтыйскіх моў.
На ёй размаўлялі балцкія плямёны, што ў I - пач. II тыс. н.э. насялялі тэрыторыю Панямоння. Паступова выцеснена беларускай, польскай, летувіскай і нямецкай мовамі. Блізкая да прускай мовы.
Перастала існаваць у XVI ст., сляды захаваліся ў XVIII-XIX ст. у некаторых гаворках беларускай і летувіскай моў у выглядзе асобных запазычанняў.
Сувалкійская гаворка летувіскай мовы, складзеная пад уплывам гаворак яцвягаў, ляжыць у аснове сучаснай летувіскай літаратурнай мовы. Ян Атрэмбскі таксама адзначыў пэўны ўплыў мовы яцвягаў на польскую мову на ўсходзе сучаснай Польшчы - у прыватнасці, на мазавецкую гаворку.
Яцвяжская мова доўгі час вывучалася на аснове абмежаванага назоўнага матэрыялу, ажно пакуль не быў апублікаваны знойдзены ў Белавежскай пушчы " Яцвяжскі слоўнічак".
Паганскія гаворкі з Нарава (польск.: Poganskie gwary z Narewu) або Яцвяжскі слоўнічак - рукапісны пералік слоў балцкага паходжання з перакладам на польскую мову.
Матэрыял быў знойдзены ўлетку 1978 года (паводле іншых звестак, у 1985 годзе) ў беларускай частцы Белавежскай пушчы, на хутары на захадзе ад паселішчаў Роўбіцк і Крыніца (цяпер Пружанскі раён Берасцейскай вобласці). Аматар і збіральнік даўніны Вячаслаў Зінаў набыў у мясцовага хутараніна кнігу - зборнік малітваў на лацінскай мове, у канцы якога было прыплецена некалькі рукапісных аркушаў. На пачатку гэтых старонак утрымліваўся загаловак «Poganskie gwary z Narewu» («Паганскія гаворкі з Нарава»). На хутар у Белавежскай пушчы кнігу прывезлі ў перыяд паміж Першай і Другой сусветнымі войнамі з мястэчка Белавежа (цяпер у Падляшскім ваяводстве Польшчы).
Вячаслаў Зінаў перапісаў гэты слоўнічак у асобны сшытак. Неўзабаве ён пайшоў у войска, і за гэты час яго бацькі выкінулі арыгінальную кнігу. Захавалася толькі копія слоўнічка, якую Зінаў даслаў на кафедру літоўскай мовы Віленскага ўніверсітэта. Там гэтым матэрыялам зацікавіўся вядомы літоўскі мовазнавец Зігмас Зінкявічус.
Матэрыял слоўнічка, які налічвае 215 слоў, быў упершыню апублікаваны З. Зінкявічусам у 1984 годзе ў акадэмічным выданні «Балто-славянские исследования». Фотакопія рукапісу Зінава з'явілася ў літоўскім мовазнаўчым часопісе «Baltistica» у 1985 годзе. У 1987 годзе былі апублікаваныя шматлікія водгукі іншых мовазнаўцаў на гэтую знаходку. У жніўні 2018 года, да 40-годдзя знаходкі слоўнічка, выйшлі тэматычныя публікацыі ў газеце «Наша слова» і ў пружанскай раённай газеце «Раённыя будні».
Гісторыя знаходкі і сам змест слоўніка выклікалі ў навуковых колах шматлікія дыскусіі і падазрэнні ў фальсіфікацыі. Асноўнай прычынай скепсісу стала фізічная страта арыгінала. Як адзначаў французскі лінгвіст Даніэль Пеці, парадокс гэтага ўнікальнага дакумента заключаецца ў тым, што ён спарадзіў адносна мала даследаванняў, нібыта навукоўцы неахвотна браліся за яго вывучэнне з-за «праблемнай гісторыі рукапісу». Паводле яго слоў, каб канчаткова развеяць падазрэнні ў тым, што слоўнік з'яўляецца сучаснай падробкай, неабходна было б атрымаць доступ да арыгінальнага сшытка Зінава, знайсці і апытаць самога копіюмта, а таксама сабраць максімум дадзеных пра матэрыяльную перадачу тэксту.
Крытыка лінгвістаў таксама тычыцца шматлікіх незразумеласцей і скажэнняў у тэксце. Амерыканскі даследчык Уільям Шмальстыг звяртаў увагу на наяўнасць адразу некалькіх узроўняў нявызначанасці: балцкая мова (з дамешкам германізмаў) першапачаткова ўспрымалася і запісвалася на польскі слых, пасля чаго магла быць скажоная памылкамі самога перапісчыка Зінава. Неразуменне чужой фанематычнай сістэмы магло прывесці да значных дэфармацый зыходных слоў.
З. Зінкявічус гэтаксама адзначаў, што некаторыя словы ў рукапісе наогул незразумелыя або цяжка паддаюцца тлумачэнню. Акрамя таго, здзіўленне даследчыкаў выклікаў той факт, што ў тэксце прысутнічаюць толькі тры відавочныя паланізмы, але пры гэтым налічваецца каля васямнаццаці германізмаў. На падставе гэтага нямецкі лінгвіст Вольфганг Шмід выказаў гіпотэзу, што гэтыя «германізмы» насамрэч з'яўляюцца элементамі паўночна-ўсходняга ідышe, а інфарматарам мог быць яўрэй. З. Зінкявічус, аднак, палічыў гэтую ідэю цікавай, але малаверагоднай, бо ў слоўніку адсутнічаюць гебраізмы, ды і цяжка ўявіць такога інфарматара ў кампаніі каталіцкага святара.
З-за фрагментарнасці запісаў і магчымых скажэнняў З. Зінкявічус не адважыўся безумоўна аднесці мову слоўніка ні да яцвяжскай, ні да летувіскай. Ён прапанаваў тры магчымыя гіпотэзы паходжання помніка: па-першае, гэта магла быць мясцовая яцвяжская гаворка, якая зведала моцны ўплыў літоўскай мовы; па-другое, гэта магла быць летувіская мова, што развілася на надзвычай моцным яцвяжскім субстраце; па-трэцяе, складальнік слоўніка мог проста не адрозніваць яцвяжскія і літоўскія словы, фіксуючы сумесь дзвюх моў, якія на той час у гэтым рэгіёне былі шмат у чым падобныя.
Нягледзячы на ўсе сумненні, існуюць важкія аргументы супраць версіі аб свядомай фальсіфікацыі. Польскі лінгвіст Кшыштаф Томаш Вітчак адзначаў, што лінгвістычная калька, засведчаная ў постяцвяжскім тапанімічным арэале (напрыклад, пераклад назвы «Windobala» як «Wiatroluza»), дакладна пацвярджаецца дадзенымі слоўніка Зінава, хоць у навуцы 1980-х гадоў гэты факт быў цалкам невядомы. Акрамя таго, некаторыя тапонімы (як возера Койле каля Сувалак, што азначала «ціхае возера») можна карэктна растлумачыць толькі дзякуючы гэтаму слоўніку, дзе прысутнічае слова «kajli» (ціха). Яшчэ адным доказам аўтэнтычнасці з'яўляецца адлюстраваная ў тэксце дэпалаталізацыя палаталізаваных складовых санорных пасля балцкага зычнага «v» на ранняй стадыі (напрыклад, «wulkе» ад «wilkas» і «wuld» ад «wiltei»). Гэтая ўнікальная фанетычная з'ява была абсалютна невядомая лінгвістам да публікацый З. Зінкявічуса. Паводле Вітчака, гіпатэтычны фальсіфікатар мусіў быць геніяльным балта-славянскім дыялектолагам, які пераўзыходзіў бы ўсіх тагачасных спецыялістаў, што робіць імавернасць падробкі мізэрнай.
У слоўнічку меркаванай яцвяжскай мовы чакалася б мноства паралеляў з прускай мовай, але аказалася вельмі мала лексікі, якую можна назваць выключна заходне-балцкай. Значная частка слоў з'яўляецца супольнай адначасова з прускай і з летувіскай (а нярэдка і з латышскай) мовамі. Адзначаецца таксама дзіўна вялікая колькасць прамых паралеляў выключна з латышскай мовай, што ставіць перад даследчыкамі пытанне пра магчымасць прамых тэрытарыяльных кантактаў у мінулым.
Сярод выключных паралеляў паміж мовай слоўнічка і прускай мовай сустракаюцца такія адзінкавыя прыклады, як слова «kajli» (ціха), якое перагукаецца з прускім «kails» (здаровы), дзе мяркуецца семантычная эвалюцыя ад «здаровы» да «ціхі». Таксама прысутнічае слова «tarmi» (гарачыня), якое паўтарае прускае «gorme» ў асаблівым вымаўленні з пераходам пачатковага «g» у «t», і слова «nau» (новы), што адпавядае прускаму «naws». У лексіцы слоўнічка прысутнічае і значная доля запазычанняў з германскіх моў. Вылучаюцца і пэўныя паўднёва-славянскія паралелі: напрыклад, яцвяжскае «radid» (працаваць) звязана з сербска-харвацкім «радити», што працягвае шэраг вядомых перагукаў прускіх слоў з паўднёваславянскай лексікай. Лацінскае «serpens» адлюстравана ў яцвяжскім «serpine» (змяя).
Уласна «яцвяжскае» развіццё ў рамках балцкага лексічнага матэрыялу дэманструюць такія словы, як «weda» (дарога), якое паходзіць ад прускага «weddа» і летувіскага «vesti» (весці). Слова «dumo» (цемра) паходзіць ад прускага «dumis» і летувіскага «dumas» (дым), пры гэтым месца паняцця «дым» у слоўніку заняло слова «ars», роднаснае летувіскаму «oras» (паветра). Назоўнік «wir(i)ba» (жанчына) утвораны ад кораня са значэннем «мужчына» (прускае «wirs», літоўскае «vyras») з дапамогай суфікса «-(i)ba-», які ў літоўскай мове звычайна выкарыстоўваецца для ўтварэння аддзеяслоўных назоўнікаў.
Прамыя індаеўрапейскія адпаведнікі маюць словы «nomas» (імя), «(а)sirga» (кроў), «kar» (што), «mard» (чалавек). Апошняе слова цесна звязанае з іранскім абазначэннем чалавека як «смяротнага» і перагукаецца з іранска-індаеўрапейскай назвай фінскамоўнага племені мардва на Ніжнім Паволжы. Гэты перагук лічыцца вельмі каштоўным з-за наяўнасці на Ніжнім Паволжы згушчэння гідранімічных балтызмаў, сярод якіх рака Сезельда, што пераклікаецца з назвай ракі Ясельда (утрымлівае яцвяжскі элемент «-da» ад «uda» - вада, рака).
У лексіцы слоўнічка засведчаныя тры важныя тэонімы: Пяркус, Лаўме і Туоліс.
Тэонім «Pjarkus» (Пярун) утвораны бессуфіксальным чынам, што адрознівае яго ад літоўскага «Perkunas» і прускага «Perkuns», у якіх прысутнічае суфікс «-un-». Побач з ім у тэксце згадваецца тэонім «Laume», і абодва яны маюць пазнаку «паганскія» (польск.: poganskie). Слова «лаўма» ў пазнейшым зніжаным значэнні «ведзьма» сустракаецца не толькі ў Летуве, але і на Смаленшчыне (паводле запісаў фалькларыста У. Дабравольскага). Першапачаткова гэта было імя агульнабалцкай багіні-парадзіцелькі, якое ўзыходзіць да індаеўрапейскага кораня «leudh-» са значэннем «расці».
Тэонім «Tuolis», якім у слоўніку пазначаецца чорт (адпачатна - імя падземнага боства), мае беспрыставачны выгляд і перагукаецца з іменем прускага бога падзем'я «Patals», у якім корань « tal-» пашыраны прыстаўкай « pa-» (прыставачны спосаб утварэння тэонімаў быў вельмі папулярны ў прусаў). Гэты тэанімічны раздзел уяўляе велізарную каштоўнасць для балцкай міфалогіі.
У мове слоўнічка фіксуецца шэраг асаблівых фанетычных змен, якіх не ведаюць іншыя вядомыя балцкія мовы. Напрыклад, існуе перагук з індаеўрапейскай албанскай мовай: «яцвяжскае» пачатковае «t» сустракаецца там, дзе ў іншых балцкіх мовах стаіць «g» (як у словах «tarmi» насупраць прускага «gorme» або «terd» насупраць летувіскага «gerti» - піць). Пасля дыфтонга «- au-» глухі зычны азванчаецца: літоўскае «pautas» ператвараецца ў яцвяжскае «paud» (яйка). Азванчэнне глухога зычнага ў лексіцы слоўнічка з'яўляецца вельмі частай з'явай. Іншай спецыфічнай рысай з'яўляецца спрашчэнне пачатковага «pl-» да «l-», як у слове «laugi» (валасы), што адпавядае летувіскаму «plaukai».
Вядомы лінгвіст і балтыст Уладзімір Тапароў пакінуў наступны водгук на знаходку «Яцвяжскага слоўнічка»: "Сам слоўнічак зрабіў на мяне вельмі глыбокае ўражанне бясспрэчнай сапраўднасці і арыгінальнасці. Больш за тое, ён фіксуе тую стадыю ў развіцці яцвяжскай мовы (і/або тую гаворку), пра якую паводле наяўных рэштак гэтай мовы мы не мелі ніякага ўяўлення. Таксама цікавыя і павучальныя ў слоўнічку як індаеўрапейскія архаізмы, якіх няма ў вядомым балцкім матэрыяле, так і сляды пазнейшых кантактаў (з нямецкай мовай). Вельмі нетрывіяльныя некаторыя словаўтваральна-марфалагічныя рысы. Нарэшце, асаблівую цікавасць уяўляюць асобныя факты, што кідаюць святло на пераходныя працэсы ад балцкай стадыі да праславянскай".
На думку большасці лінгвістаў, пры ўсіх цяжкасцях і лакунах у даследаванні яцвяжскай мовы, гаворкі яцвягаў найбольш блізкія да гаворак балцкага племені прусаў, а таму аднесены да заходняй галіны балтыйскай групы індаеўрапейскай моўнай сям'і. Паводле даследаванняў польскага лінгвіста Яна Атрэмбскага, мова яцвягаў - заходнебалцкая, якая таксама мела некаторыя асаблівасці, характэрныя для славянскіх моў.
Ва ўступе да выдадзенага ў 1545 г. Першага прускага катэхізма гаворыцца: "Яцвягі [Die Sudawen], хоць іх мова і трохі прасцейшая, але здольныя ў гэтай прускай мове, якою выдрукаваны ўвесь гэты катэхізм, зразумець усе словы". Магчыма, гэта тычылася толькі тэрытарыяльна бліжэйшай да прускіх тэрыторый судаўскай гаворкі.
Пра блізасць яцвяжскай да старапрускай мовы сведчыць шэраг лінгвістычных рыс.
Як і пруская, яцвяжская мова захоўвала старабалцкі дыфтонг -ei-. Ва ўсходнебалцкіх, або цэнтральна-балцкіх, мовах (летувіскай і латышскай) ён перайшоў у -ie-. Напрыклад, летувіскі тапонім Leipalingis на старой яцвяжскай тэрыторыі суадносяць з літоўскім liepa "ліпа" і выводзяць з яго яцвяжскае leipa.
Як і ў прускай, у яцвяжскай мове зычныя s, z не перайшлі ў шыпячыя s, z. Пра гэта сведчаць, напрыклад, назвы ракі Зэльвы ("зеленаваты") або возера Свіцязь ("зіхцець").
У яцвяжскай, як і ў прускай, прадуктыўным быў суфікс -ing-. Пра гэта гавораць і літоўскія назвы на старой яцвяжскай тэрыторыі Apsingе, Nedzingе, Pilvingis, Suvingis, а таксама і сама назва яцвягаў ( jаt-v-ing-).
Летувісы сабралі даступную ім яцвяжскую лексіку, блізкую да летувіскаай мовы, за што ім: "Дзякуй".
Яцвяжская-летувіская-беларуская
AS - AS - Я
TU - TU - ТЫ
ES - JIS - ЁН
DONTIS - DANTIS - ЗУБ
KAJ -KOJA - НАГА
SMAKRA -SMAKRAS - ПАДБАРОДАК
GIWATTI - GYVENTI - ЖЫЦЬ
ZUWO - ZUVIS - РЫБА
BRID - BRIEDIS - ЛОСЬ
LUKAS - LOKYS - МЯДЗВЕДЗЬ
LAPS - LAPЕ - ЛІСА
ZIRGO - ZIRGAS - КОНЬ
KUO - SUO - САБАКА
WIROS - VYRAS - МУЖЧЫНА
ATE - MOTE, MOTINA - МАЦІ
TEWS - TEVAS - БАЦЬКА
BARNAI - BERNAI, VAIKAI - ДЗЕЦІ
GIMNA - GIMINE - СВАЯКІ
PUSE - PUSIS - САСНА
EGLE - EGLE - ЕЛКА
MISTA - MISKAS - ЛЕС
GIR - GIRIA - ВЯЛІКІ ЛЕС
MEIDO - MEDIS - ДРЭВА
UPA - UPE - РЕКА
ZIL - ZOLE - ТРАВА
AKMI - AKMUO - КАМЕНЬ
LETS - LIETUS - ДОЖДЖ
TIRTIS - KIRVIS - ТОПОР
LAWE - LAIVAS - КАРАБЕЛЬ
UGNE - UGNIS - АГОНЬ
PATS - PATS - САМ
BAT - BET - АЛЕ
EMT - IMT - БРАЦЬ
TIBT - TIKЕTI - ВЕРЫЦЬ
TURD - TURЕTI - МЕЦЬ
PASAUK - PASAUK - ПАКЛІЧ
TAURIT - TARTI - ГАВАРЫЦЬ
GELI - GALI - МОЖАШ
MACT - MATYTI - БАЧЫЦЬ
PRATAT - PROTAUTI, MЕSTYTI - ДУМАЦЬ
SLIBD - SLЕPTI - ХАВАЦЬ
LAUD - LAUKT - ЧАКАЦЬ
HIRDET - GIRDЕT - ЧУЦЬ
PJAUD - PJAUTI - РЭЗАЦЬ
GEMD - GIMDYT - РАДЖАЦЬ
DEUS - DIEVAS - БОГ
GULD - GULT - ЛЕГЧЫ
KARO - KARIAUTI - ВАЯВАЦЬ
DAINA - DAINA - ПЕСНЯ
DAINID - DAINUOT - СПЯВАЦЬ, ПЕЦЬ
AUGA - AUGA - РАСЦЕ
JE - JO, TAIP - ТАК
BALTAS - BALTAS - БЕЛЫ
RAUDE - RAUDONAS - ЧЫРВОНЫ
JAUNIS - JAUNAS - МАЛАДЫ, ЮНЫ
SENO - SENAS - СТАРЫ
KIT - KIETAS - ЖОРСТКІ
LAUMA - LAIMЕ - ШЧАСЦЕ
ILG - ILGAS - ДОЎГІ
AIGA -PABAIGA - КАНЕЦ
AIGT - BAIGT - ЗАКАНЧВАЦЬ
MORT - MIRT - ПАМЕРЦІ
LAUD - LAUKT - ЧАКАЦЬ
MAZ - MAZAS - МАЛЕНЬКІ
DAUG - DAUG - МНОГА, ШМАТ
DEGT - DEGTI - ГАРЭЦЬ
LABA - LABAI, GERAI - ДОБРА
STIR - STIPRUS - ДУЖЫ, МОЦНЫ
І вось, калі мы ў кароткім выглядзе прывялі ўсе лёгка даступныя і спрошчаныя звесткі пра "Яцвяжскі слоўнічак" і пра яцвяжскую мову, можам зрабіць некаторыя высновы і заключэнні.
1. Яцвяжская мова ў ХІІ -ХІІІ стагоддзях існавала ў пераважна ў выглядзе двух асноўных дыялектаў: судаўскага і дайнаўскага.
2. Яцвяжская мова была найбольш блізкай да прускай мовы, а не да жмудскай.
3. "Яцвяжскі слоўнічак" быў напісаны і знойдзены на тэрыторыі Заходняй Дайнавы. Заходніх дайнаўцаў якраз і называлі яцвягамі.
4. Судаўскі яцвяжскі дыялект (Усходняя Судавія) лёг у аснову сучаснай летувіскай літаратурнай мовы. Не жамойцкі дыялект, а менавіта судаўскі.
І як выснова: сучасныя летувісы (жмудзіны), мякка кажучы, пазычылі нашы:
- назву - Літва;
- сімволіку - Пагоня;
- сталіцу - Вільня;
- тэрыторыю - Віленскі край;
- гісторыю - гісторыя Вялікага Княства Літоўскага;
- многія гістарычныя помнікі і артэфакты;
- палітычныя эліты часоў ВКЛ, сярод якіх няма ніводнага жмудзіна на працягу стагоддзяў;
- а таксама яны прысвоілі і мову нашых яцвяжскіх прашчураў - судаўскую яцвяжскую мову. Таму, калі летувісы параўноўваюць сучасную летувіскую літаратурную мову з яцвяжскай, гэта выглядае так, як бы беларусы параўноўвалі сучасную беларускую мову з беларускай мовай ХІХ стагоддзя і дзівіліся, што 90% лексікі супадае.
Стрыжань сучаснай беларускай славянскай мовы - старабеларуская славянская мова, якая была мовай ліцвінаў (беларусаў) славянскага паходжання. Сучасная летувіская літаратурная мова - штучная мова, у аснове якой ляжыць мова ліцвінаў (беларусаў) балцкага паходжання. Калі сёння прынцыпова заняцца гэтым пытаннем, то, толькі пазбавіўшы сучасную летувіскую літаратурную мову шыпення, можна аднавіць мову прашчураў беларусаў яцвяжскага паходжання.
Беларуская мова не мае ні аднаго запазычання з летувіскай мовы і ні аднаго запазычання са жмудскага дыялекту. Усе балтызмы ў беларускай славянскай мове - гэта запазычанні з беларускай яцвяжскай мовы і моваў дробных балтыйскіх плямён, якія жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі (уласна літва, нальшаны і да т.п.). Усе лінгвістычныя спасылкі на летувіскую мову неактуальныя.
Адраджэннем прускай мовы займаюцца навукоўцы многіх краін, а драджэннем яцвяжскай мовы не займаецца ніхто. А паход па яцвяжскую спадчыну наспеў. Сёння на самым высокім узроўні беларусы мусяць абвясціць сябе, калі не адзінымі, то асноўнымі спадчыннікамі яцвяжскага этнасу.
БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Станіслаў Суднік
Колеры, афарбоўкі і масці ў Лідзе і ў астатняй Беларусі
(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)
Афарбоўкі і масці жывёлаў
Пароды сабак
Фландрскі буўе
1 - Сабакі-пастухі і быдлагонныя сабакі, акрамя швейцарскіх быдлагонных сабак, Бельгія
Фокстэр'ер
3 - Тэр'еры, Вялікабрытанія
Французскі бульдог
9 - Дэкаратыўныя і сабакі-кампаньёны, Францыя
Хававарт
2 - Пінчары і шнаўцары, малосы, горныя і швейцарскія быдлагонныя сабакі, Германія
Хакайда
5 - Шпіцы і прымітыўныя пароды, Японія
Ханаанскі сабака
5 - Шпіцы і прымітыўныя пароды, Ізраіль
Харвацкая аўчарка
1 - Сабакі-пастухі і быдлагонныя сабакі, акрамя швейцарскіх быдлагонных сабак, Харватыя
Хахо-аву
Не прызнаны МКФ, Афрыка
Хеляфорсхунд (шведскі элкхунд, ласіная лайка)
Не прызнаны МКФ, Швецыя
Хюгенхунд
6 - Ганчакі і сваяцкія пароды, Нарвегія
Цвергпінчар
2 - Пінчары і шнаўцары, малосы, горныя і швейцарскія быдлагонныя сабакі, Германія
Цвергшнаўцар
2 - Пінчары і шнаўцары, малосы, горныя і швейцарскія быдлагонныя сабакі, Германія
Часапік бей рэтрывер
8 - Рэтрыверы, спаніелі і вадзяныя сабакі, ЗША
Чаў-чаў
5 - Шпіцы і прымітыўныя пароды, Кітай
Чорна-падпалы кунхаўнд
6 - Ганчакі і сваяцкія пароды, ЗША
Чорны тэр'ер
2 - Пінчары і шнаўцары, малосы, горныя і швейцарскія быдлагонныя сабакі, СССР
Чукоцкі ездавы
Не прызнаны МКФ, Расія
Чынук
Не прызнаны МКФ, ЗША
Чыпіпарай
Не прызнаны МКФ, Індыя
Чырнека дэль этна, ці сіцылійскі хорт
5 - Шпіцы і прымітыўныя пароды, Італія
Чыхуахуа
9 - Дэкаратыўныя і сабакі кампаньёны, Мексіка
(Працяг у наступным нумары.)
Згукі Дня беларускага пісьменства ў Лідзе
В Е Р А С Е Н Ь*
Ежы Путрамант
Аповесць
Том першы
(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)
- Ну, як прайшла ваша чарговая вандроўка? Што вы шукалі на гэты раз: абмоткі, пілоткі?
Фрыдэберг паддаўся на, здавалася б, нецікавую тэму:
- Гэта не дае мне спакою ўжо чвэрць стагоддзя, - прашыпеў ён, - гэтае становішча адміністратара. Яшчэ да вайны. Памятаеш, як я прасіўся ў шыхт? Дарагі мой, я ненавіджу тыл, я люблю аператыўнае мастацтва - і як на злосць...
- Як гэта, ці і цяпер зноў нічога?
- Каб ты ведаў! Я даведаўся, што нават Поролі, таму самаму Поролі, якога калісьці знялі з батальёна за п'янства, нават яму нешта было падрыхтавана. Я прыехаў адразу, дзе там...
Бурда наўмысна пазяхнуў, каб паказаць, што для яго справы дробязі, і ўзрушыць суразмоўца. І не памыліўся:
- Ведаеш, - Фрыдэберг нахіліўся да яго, падняўшы бровы, яго вусы ўсталі дыбам, прашаптаў, - там не проста нязграбныя людзі. Дэфектныя, - прашыпеў ён пагрозліва, падняўшы палец. - Такі Кнотэ, напрыклад, проста кажа: "Трымайся за Віслу!" Зразумеў? Сілезію, Познань, Лодзь - усё аддаць! Дзед бы такога каленам пад зад. А ў нас маюць яму таксама нешта прапанаваць...
Бурда ўстаў. Словы Фрыдэберга пабеглі па спіне, як мурашкі па скуры. Ён ведаў Кнотэ, не любіў яго, але згаджаўся з тым, што ён добры афіцэр. Вісла! А што, калі сэнс гэтага цяжару, які некалькі гадзін ціснуў на яго, заключаўся ў правале камбінацыі Бека?- "Немагчыма, - цвёрда сказаў ён сабе, але і механічна. - Немагчыма, - паўтарыў ён сабе, - і пра гэта нават думаць нельга. Але чыста тэарэтычна, калі... што тады застаецца?"
Ён пачаў з намаганнем стрымліваючы словы:
- Слухай, Генрык, мы ж знаёмыя шмат гадоў. Мы ўвайшлі ў гэтае жыццё разам, мы наеліся яго,колькі маглі, мы, напэўна, разам і сыдзем. Да яснай халеры, калі ж мы павінны быць шчырымі, як не адзін з адным, твар у твар...
- Але ж, Казік, ты ж ведаеш...
- Скажы мне, што ты думаеш, ты, вайсковец па запале, па вопыце, пра ўсё гэта? Чаго мы вартыя, на ўсялякі выпадак? Зразумей мяне правільна, я не спрабую прымусіць цябе гаварыць...
- Казік, замаўчы! - устаў таксама Фрыдэберг. - Як ты можаш! Я, вядома, скажу табе, што ведаю, што думаю...
Яны глядзелі адзін аднаму ў вочы. Бурда ўклаў занадта шмат у гэты позірк, бо Фрыдэберг, быццам прачытаў, якую вагу той надае сваім прызнанням, стрымаўся, на хвіліну перабіраючы свае меркаванні, каб не быць занадта прамым. Просьба аб шчырасці мела адваротны эфект. Фрыдэберг не знайшоў нічога лепшага, чым бездапаможнае "калі б".
- Ведаеш, у нас ужо некалькі гадоў як падрыхтаваны ўсходняя мабілізацыя. Ну і ўмацаванні...
- Я ведаю гэта. - Бурда махнуў рукой, не чакаючы ўжо шмат чаго, і Фрыдэберг паспяшаўся вярнуць яго давер:
- Наверсе балаган. Генеральнага штаба амаль няма, і ваш дарагі Ромбіч працуе за дваіх і за траіх, але... сам ведаеш, які ён. Акрамя таго, не так проста кампенсаваць тое, што напаскудзіў Гансяроўскі. Ну, а чаго варты Рыдз, вы ж ведаеце... - ён паглядзеў Бурду ў вочы, напэўна, сутыкнуўся з чымсьці халодным, як шкельца лёду ў шклянцы вады, заікнуўся і паправіўся. - Галоўнакамандуючы, так, правёў вельмі карысныя змены ў арганізацыі камандавання на вышэйшых узроўнях. У перакройванні камандавання арміі, напрыклад...
- Скажыце коратка і лаканічна: ці вытрымаем мы?
Фрыдэберг рэзка адрэзаў:
- Вытрымаем. - І праз хвіліну дадаў, - Германія не зусім звар'яцела: Францыя, Англія, Расія...
Бурда сеў. Ён не адчуваў ніякага жадання да далейшых прызнанняў. Цалкам механічна, быццам забіваючы цвік ва ўпартую цэглу, ён паўтараў у думках сам сабе: усё гэта лухта, усё гэта лухта, вось у чым сэнс...
Фрыдэберг тым часам, з палёгкай пакінуўшы вялікія справы, тым ахвотней вярнуўся да сваіх праблем:
- Я ж казаў, мабілізацыя. Уся сістэма забеспячэння мабілізацыі была запланавана на Усход. Мы ўсё ж такі ў сакавіку больш-менш справіліся з рэзервістамі. Але пры ўсеагульнай, хо-хо! Усё трэба мяняць. Тут, у Вярхоўным, гэта іх не вельмі турбуе, але ў нас... Акрамя таго, ёсць дэфіцыт, асабліва ім не хапае спецыяльнай зброі. Мы павінны атрымаць супрацьтанкавыя вінтоўкі, але тут носяцца з гэтым , як з яйкам. Таямніца!
- Словам, мы гатовыя, але да кароткачасовай дэманстрацыі, - скрывіўся Бурда. Ён быў злы на Фрыдэберга, быццам той быў вінаваты ва ўсім гэтым жаласным стане рэчаў. - Не разумею, чаму, ты пастаянна ціснеш на гэтую армію. Каб хутчэй атрымаць пад зад?
Фрыдэберг захлынуўся:
- Што? Усе атрымалі! Пороля атрымлівае, нават Кнотэ нешта ахвяруюць. А я што? Ці я горшы? Ты ведаеш, як цяжка нам было з зоркамі. А ты проста назіраеш, як яны атрымліваюць другую. І за што? За тое, што яны пару месяцаў пагулялі ў камандуюшчых армій? Ты разумееш, які пераварот будзе наверсе? Пороля паўгода таму камандаваў дывізіяй. А цяпер яго былы начальнік можа быць яго начальнікам штабуу. Лёгка казаць, хто зараз не возьме арміі, той праз год пойдзе на пенсію. Можа, ты мяне тады прыгорнеш, дасі мне якое-небудзь ваяводства, га?
Тэлефон у зале. Бурда ўскочыў, рады ўхіліцца ад надакучлівай просьбы Фрыдэберга. Каля трох хвілін ён цягнуў сваю згоду на нейкага віцаваяводу.
Фрыдэберг, аднак, адразу ж перайшоў у паўнавартасную атаку:
- Слухай, Казік, менавіта пра гэта я і хацеў з табой пагаварыць. Яшчэ не ўсё страчана, яны фарміруюць яшчэ дзве рэзервовыя арміі Вярхоўнага камандавання. Гэта не тое ж самае, праўда, але... лепш нешта, чым нічога, разумееш?
- Не зусім...
- Ты добра ведаеш Стахевіча. Ты таксама сустракаешся з Каспшыцкім, прыватна...
- Ну і што?
- Растлумач ім, да яснай халеры! За каго яны мяне лічаць? Я што, горшы за Поролю? Альшыне з Гародні таксама нейкую аператыўную групу далі. Толькі мне нічога. Я, з першай брыгады...
- Ну, добра. - Бурду такая яго прамалінейнасць раздражняла. - Ну, дамо табе гэтую армію, калі ласка. А што далей? Выйграеш вайну?
- Але... Англія, Францыя... Германія не вар'ят... сам жа казаў... - Фрыдэберг страціў цярпенне, амаль заенчыў. Ён нахіліўся наперад, бледны, з чырванеўшымі жылкамі на носе і шчоках, і, як Бурда пятнаццаць хвілін таму, пачаў маліць аб сумленнасці:
- Ты ў цэнтры ўвагі, хто ж, акрамя цябе, павінен ведаць... Што ўсё гэта значыць?
Настолькі нечаканым быў гэты скачок ад настойлівасці да нейкай адчайнай бездапаможнасці, што супраціў Бурды аслаб. Ён не мог справіцца з гэтай сістэмай шалёных, але лагічных перадумоў, якая некалькі месяцаў служыла яму супрацьяддзем ад небяспечных, непераадольных навін; разлікаў, павеваў панікі сярод вышэйшых чыноў; гэтай сістэмай, як жалезным салдацкім пайком, трэба было падзяліцца з гэтым чалавекам, якога ён міжволі давёў да мяжы поўнага адчаю.
- Мы ж так казалі, хоць бы тады ў траўні. Гітлер мусіць ведаць, што тут пахне вайной у нязручнай для яго канфігурацыі. Калі ён апамятаецца, хто ведае, можа, ён вернецца да палітыкі сяброўства з намі, якое яму столькі дало...
- Адумаецца ён ці не?
- О, дарагі мой! - развёў рукамі Бурда. - Усё залежыць ад дыпламатычнай дакладнасці. Важна, каб у Гітлера была выразная альтэрнатыва: бізун або пернік. Бізун, калі мы падамо Гданьск або калідор важнейшымі за вялікую гістарычную дарогу на Усход... Пернік, калі ён адумаецца. Зразумеў?
- Не зусім...
- Бачыш, дарагі мой, палітыка складанейшая за камандаванне... нават арміяй... У Гітлера галава закружылася. Ён забыўся, што без нашай дапамогі не дасягнуў бы і чвэрці таго, што атрымаў. Ён хацеў бы зарэзаць курыцу, якая нясе залатыя яйкі...
- Гэта мы - гэтая курыца?
- Скажам так. Дзеля кароткатэрміновай карысці, хоць бы якой, бо Гданьск у яго ўсяроўна ў лапах, і ён ездзіць па калідоры, як яму заўгодна, дзеля гэтай каротка-тэрміновай, сімвалічнай карысці ён губляе ў вачах...
- Калі гэта сімвалічна, то чаму мы зноў супраціўляемся?
- О, мой дарагі! Наша роля зараз вызначаецца. Вы б паспрабавалі пагадзіцца на гэты Гданьск! Нас бы змялі за некалькі дзён! - Ён прыпомніў той крык паручнічка сёння. - Мы б нават не былі ўпэўненыя ў войску. Ведаеш, як тут ненавідзяць Гітлера. Ён хацеў згадаць пра габрэяў, але своечасова падхапіў яго. - Ён сапраўды антыпатычны, але пачуцці ў палітыцы далёка не завядуць. Нам трэба асцярожна манеўраваць. З гэтай нацыяй дурняў...
Рыдэберг перавараваў у маўчанні, якое пачало зацягвацца. Бурду таксама падаваліся гэтыя разважанні нацягнутымі, такімі безапеляцыйнымі ў вуснах Бека. Ён паспрабаваў падсумаваць, спрасціць:
- У двух словах: з намі, як паўнавартасным партнёрам - на Усход. Альбо адзін супраць усіх нас, у тым ліку Расіі, а ў Маскве англічане размаўляюць, каб ён паверыў, што гэтае другое выйсце рэальнае...
- Але чаму мы не хочам гэтай расійскай дапамогі?
- О, Божа мой! - абурыўся Бурда. - Гэтае другое выйсце - бяссілле. Мы не зацікаўлены ў знішчэнні Гітлера, мы зацікаўлены ў тым, каб правільна яго выкарыстаць. Зразумеў нарэшце? Трэцяга выйсця няма. Таму, я не так хвалююся, як... іншыя. Я веру, што розум пераможа.
Фрыдэберг нарэшце пагадзіўся на аптымістычную выснову, бо вярнуўся да свайго:
- Ну, то што? Згода, га? Пагаворыш са Стахевічам?
- Са Стахевічам, згода. Вядома, без гарантый. Ты ж ведаеш, што там у яго Ромбіч усім круціць?
- Ведаю, ведаю. Але ты справішся, абыдзеш яго ці залагодзіш. Чакай, стары, прыдзеш да мяне калі-небудзь. Такі штаб я арганізую.
- Дарэчы, пра штаб. У цябе ёсць ад'ютант?
- Вядома.
- Добры?
- Я не бяру дрэнных... - Ён зрабіў паўзу, хутка зірнуўшы на Бурду. - Я маю на ўвазе, што да камандавання корпуса. Чаму?
Надышла чарга Бурды. Яму было цяжка, перавага была занадта відавочнай. Ён прыкусіў губу, маўчаў, чакаючы, што той палегчыць яму жыццё. Але ён не палегчыў.
- Ты памятаеш Янка? Сына... - нарэшце дадаў ён з некаторым раздражненнем.
- О, так! - Фрыдэберг ад радасці ляпнуў па калене, нарэшце зразумеўшы. - Янак, такі хлапчук. Дзе ён цяпер? Ён, напэўна, ужо ў ліцэі, га?
- Ён ужо падпаручнік.
- Не можа быць. Як ляціць час! І што, ён дзесьці тут?
- Не, у Бохні, ён камандуе звязам.
- Але, слухай, чаму ты не паслаў яго да мяне? Давай яго зараз... - Ён зрабіў паўзу, задумаўшыся. - Ну, разумееш, у мяне няма пасад. Але калі я буду фармаваць штаб, я сустрэну яго з распасцёртымі абдымкамі. Ад'ютантам...
- Вялікі дзякуй. У рэшце рэшт, ён адзінае дзіця. У гэтай пяхоце далёка не зойдзе.
- Вядома. Абяцаю табе. Неадкладна, як толькі атрымаю армію ці аператыўную групу... Мне без розніцы назва, карацей кажучы, як толькі паеду на лінію, я адразу яго выцягну. Разбяруся з ім асабіста! - "Ян Бурда", - напісаў ён у нататніку, - выдатна.
- Калі вяртаешся? - спытаў Бурда. - Ты прыехаў на машыне?
- Ні ў якім разе. Дарогі там такія дрэнныя. Машына можа разваліцца на хаду ад простай траскі. Адчай. І паглядзі, як гэта часам карысна ў нашых пакутах. Чэхі нарабілі выдатных дарог, і тым лягчэй іх забралі. Не, я заўтра вяртаюся цягніком, у дзесяць восем.
- А гэты... твой ад'ютант, дзе?
- Вядома, ён пайшоў на дзяўчат. Ён там, у мяне, шалее. Малая дзірка, усе пра ўсіх ведаюць. Але тут! Я даў яму выхадны; ён павінен з'явіцца заўтра а дзевятай.
Бурда ўсміхнуўся, думаючы, як прымусіць суразмоўцу развітацца. У калідоры зноў зазваніў тэлефон.
Фрыдэберг пазяхнуў раз і другі. Ён таксама шукаў развітальную фразу, цяпер, калі залатвіў усё, што трэба было залатвіць тут. Уцешыў яго Бурда тым сынам. Такім чынам, гэта ўжо не будзе проста нейкае сяброўства, якое будзе кіраваць экспансіяй Бурды ў Вярхоўным камандаванні. Расслаблена, быццам пасля цяжкага працоўнага дня, ён паглядзеў услед гаспадару: калі нарэшце...
Бурда падняў слухаўку, прамармытаў ціхае "алё", скрывіўся, прамармытаў тры "так" і два "слухаю", потым прамармытаў: "Бурда пры тэлефоне", потым: "Так, пане генерал", потым прыжмурыўся на крэсла, цяжка сеў, прыціснуўшы слухаўку да твару, доўга маўчаў, а калі нарэшце прамармытаў: "Зразумеў", гэта быў іншы голас, прыглушаны і глухі. "Я неадкладна далажу!" - амаль закрычаў ён. "Не сёння? Заўтра раніцай? Паводле загаду!" Ён усё яшчэ слухаў, яшчэ паўтараў: "Так, вядома". Фрыдэберг падышоў да дзвярэй, зусім збянтэжаны. На хвіліну было ціха, толькі голас невядомага генерала невыразна рычаў у тэлефоннай трубцы. "Паводле загаду", - нарэшце сказаў Бурда і ўстаў, кінуўшы слухаўку.
Гэта быў нейкі іншы Бурда. Здаровая сухасць яго твару стала нейкай худзізной, быццам шчокі запалі, агаліўшы мангольскія лукі костак, бровы здаліся глыбейшымі, амаль чорнымі, вусны амаль зніклі, твар сціснуўся. І ўсё гэта было толькі раптоўнай бледнасцю.
Фрыдэберг чакаў з ледзь раззяўленым ротам, ён таксама збялеў, не меў сілы спытаць.
- Рыбентроп паляцеў у Маскву, - прашыпеў Бурда.
Яны стаялі на парозе салона, гледзячы адзін аднаму ў вочы, мабыць, паўхвіліны. Бурда першы адвёў позірк, увайшоў у гасціную, гледзячы ў акно. Ён вымавіў лопнуўшым голасам:
- Тэлефанавалі ад Вярхоўнага, пыталіся пра цябе.
- Ну і што? - Фрыдэберг ускочыў. - Сказалі з'явіцца? Я зараз...
- Нічога табе не сказалі. Прынялі да ведама. Яны проста здзівіліся, што ты яшчэ не паехаў... ?
- Але ж, ужо, ужо. Я еду! Казік, у цябе ёсць машына?
- Ну? Разумееш, мне трэба зараз, я не магу чакаць. Пся крэў, скурвысын! Дзе яго зараз знайсці? - Ён кінуўся да тэлефона і павярнуўся. - Мушу адразу, уначы. На машыне... Дасі мне?
- Але, калі ласка...
- Дзякуй табе! Фрыдэберг схапіў Бурду за руку і з размахам патрос. - Сам разумееш, яны могуць абвясціць пра гэта ў любы час... Цягніком я буду там заўтра ўвечары. Гэта будзе катастрофа! Разумееш, Прыходзіць загад, і камандзір з'яўляецца ў якасці госця. Ён ідзе пад суд у сапраўднай арміі... Калі ласка, неадкладна.
Бурда ўстаў, хвіліну тэлефанаваў кіроўцу. Фрыдэберг мітусніўся побач з ім, стагнаў ад роспачы, калі аказалася, што кіроўца не вольны, і выбухнуў энтузіязмам, калі той нарэшце прыбыў, выбегшы да пярэдняй часткі пакоя, схапіўшы пояс і капялюш. Бурда нарэшце зрабіў гэта. Ён стаяў моўчкі, ігнаруючы ўдзячныя скачкі Фрыдэберга. Яго бледнасць неяк знікла. Ён думаў пра нешта канкрэтнае. Ён падышоў да паліцы, узяў кнігу ў сіняй вокладцы і пачаў яе гартаць.
- Слухай, Генрык, - нарэшце сказаў ён. - Прабач, але я памыліўся. Я не магу аддаць табе гэтую машыну.
(Працяг у наступным нумары.)
* Jerzy Putrament. Wrzesien. Ежы Путрамант. Верасень. Аповесць у двух тамах. Выдавецтва Міністэрства нацыянальнай абароны, Варшава, 1953 г. Першае масавае выданне. Тыраж: 75 000 асобнікаў. Пераклад Станіслава Судніка.
З успамінаў беспрытульнага Сабары
Стараннямі перакладчыка Леаніда Лаўрэша выйшла электронная кніга Адама Кіркора "З успамінаў беспрытульнага Сабары : Літоўскія карціны". 2026. - 204 с.
Большая частка кнігі складаецца з успамінаў прафесара Станіслава Юндзіла - батаніка, заолага і прыродазнаўца, аднаго з першых даследчыкаў расліннага і жывёльнага свету Беларусі. Таксама кніга змяшчае гутаркі і нарысы, якія маляўніча апісваюць жыццё, традыцыі, і гістарычнае мінулае. Аўтар кнігі - Адам Ганоры Кіркор (псеўданімам Сабары) вядомы дзеяч XIX ст., выдавец, археолаг і даследчык гісторыі і культуры Беларусі і Літвы.
"Ці хочаце, каб я намаляваў вам некалькі карцін з нядаўняга мінулага Літвы? О, і сапраўды, мне прыемна пачуць вашу згоду, дарагія браты! […] Але, дарагія браты! Апісваць усё гэта - значыць акрапіць паперу слязьмі і заліць сэрца самай балючай тугой і шкадаваннем. Згаджаюся з вамі - пісаць неабходна, бо кожны, хто быў сведкам, хто ўсё ведаў, хто быў закрануты гэтымі сумнымі падзеямі, той павінен пісаць. Пісаць чыстую праўду, без перабольшання, без забабонаў і нават без нянавісці. Бо кожны занатаваны, запісаны і расказаны факт з імёнамі - важны ўнёсак у нашу гісторыю, у скарбніцу нашых памятных рэчаў, пасланне нашым сынам і ўнукам. Таму я падзялюся з вамі карцінамі, якія я бачыў на ўласныя вочы. Не шукайце ў іх літаратурнага таленту ці відовішчных сцэн, вы знойдзеце тут толькі голую праўду, бесстаронняе апісанне падзей, сведкамі якіх мы былі. Сабары."
Наш кар.
Беларусы сустракаюцца з індзейцамі
Перапісваюцца, а некаторыя едуць да індзейцаў: Бузо, Бушук, Семчанка, Шкода; лісты ад чыпева Алвіна Бабідаша
(Працяг, пачатак гл. у № 19, 22, 24, 27, 30-34, 36-48, 50-52 (2022); 1-52 (53-104) (2023); 1-52 (105-156) (2024); № 1-45 (157-201) за 2025 г.; № 1-45(157-201) за 2025 г.; № 7-8 (216-217), 23-27 (232-236) за 2026 г. )
На момант падрыхтоўкі гэтага выпуску БСІ былі поўнасцю апублікаваныя ў электронных выданнях першы і апошні лісты Алвіна Бабідаша, а таксама дзве паштоўкі.
Усяго мы атрымалі і захоўваем 16 пасланняў ад Алвіна - 14 лістоў і 2 паштоўкі.
Апошні ліст ад Алвіна на 6 старонках (без даты, як і ўсе астатнія, але па штэмпелі 22.09.1998) прыйшоў 7.10.1998, а 2.02.1999 г. ён памёр, ва ўзросце 53 гадоў, - даведаліся мы пра гэта толькі у 2004 г. з электроннага ліста з Лак-дзю-Фламбо (фармат зменены для зручнасці публікацыі):
From: Lac du Flambeau Chamber of Commerce <info@lacduflambeauchamber.com>
To: Ales Simakou <[…]>
13.09.2004, 17:48:52
Subject: Attn Peggy Gringalsky [Grinvalsky]
Dear Ales Simakou,
I am sorry to be the one to tell you, but Alvin Bobidosh passed on about two years ago.
A better resource to find out about Peggy Grinvalsky is the George W. Brown Jr., Museum and Cultural Center. They can be reached by calling (715) 588-3333. I hope that they can help you with any information. If there is anything else that I can help you with, please do not hesitate to contact me again. Have a great day!
Sincerely, / Stephanie Tralongo / Lac du Flambeau Chamber of Commerce
/ 602 Peace Pipe Road / P.O. Box 67 / Lac du Flambeau, WI 54538 / (877) 588-3346 / www.lacduflambeauchamber.com / info@lacduflambeauchamber.com
-----Original Message-----
From: Ales Simakou [mailto:[…]]
Sent: Saturday, September 11, 2004 10:37 PM
To: info@lacduflambeauchamber.com
Subject: Attn Peggy Gringalsky [Grinvalsky]
Dear Friends,
Recently we tried again to find an e-mail address of our old (postal) pen pal Alvin Bobidosh, a member of your community.
We would appreciate your help.
We also would like to contact Peggy Grinvalsky (mentioned by Alvin and on your site) for both "Bobidosh" and "Russian" purposes.
Thank you = dziakui.
Sincerely, / Ales Simakou / Belaruska-indzeiskae tavarystva = / Belarusian - American Indian Society
Наш апошні ліст да яго, ужо не надрукаваны на электроннай пішучай машынцы з рускім, беларускім і англійскім "рамонкамі", а набраны на камп'ютары, быў такі: Alvin J. Bobidosh / 2355 Bobidosh Point Lane / Lac du Flambeau, WI 54538 / USA США / February 28, 1998
Dear Alvin:
I received your letter and enclosures today. It's great that you don't forget us. Information you send is always very interesting. I hope to write a small study on Indian gaming. The issue is very contradictory.
Are you on e-mail? We were for several days in November, December and January. The situation was very complicated; we have been disconnected. Some "good neighbors" in Poland as well as Holland had sent so many files (so called Alternative Network for Eastern Europe). Megabytes were sent without consent and we were unable to stop this avalanche. The server are "free", but the owner is angry at us, so we hardly will be re-connected soon.
Can you write about e-mail practices in Lac du Flambeau?
We are going to "publish" our regular Newsline in English. Please write us what you think about it. Send it to anyone (for example, to the editor of the Lac du Flambeau News).
Sincerely, / Ales Simakou
Літ .:
13333 Крышке В. Мовы - розныя. Праблемы - аднолькавыя! / пер. з ням. К. Вялікоўскага // Літаратура і мастацтва. 2012. 12 кастр. С. 21. ("Die Zeit", № 29 за 12 ліпеня 2012 г.; "Што да цяжкасці, дык у мове паўночна-амерыканскіх індзейцаў чыпева існуе каля 6 тысяч дзеяслоўных формаў, у табасаранскай мове - адной з дзяржаўных моў Дагестана - 48 склонаў, у мове эскімосаў - 63 формы цяперашняга часу".)
БУЗО Сяргей (Серж Бузо, Siarhei, Siargei Buzo) - падарожнік-раварыст. Прыбыў у Бразілію ў пачатку 2021 г. са сваім роварам з мэтай праехаць па ўсіх штатах - іх 26 (і сталічная федэральная акруга). Найбольш вядомы сваёй сустрэчай на дарозе з ягуарам. Але і яго сустрэчы з індзей-цамі таксама адбыліся. У адным роліку ён едзе праз тэрыторыю рэзервацыі (на што ўказваюць і таблічкі на дарозе). Здзіўляе (у т.л. і яго самога) самотнасць падарожніка на дарозе. Ён згадвае службу ФУНАІ (патр. (Funai) або FUNAI, ісп. FUNAI- Fundacion Nacional del Indio (Brasil) Англ. FUNAI - National Indian Foundation (Brazil)) Асобна індзейцам прысвечаны 50-хвілінны ролік са штата Таканцінс (Tocantins).
Сярод сюжэтаў Сяргея на Youtube (яго матэрыялы на рускай мове):
Як жывуць карэнныя амерыканцы? Падарожжа па Бразіліі #56 - 2,2 тыс. праглядаў - 3 гады таму - 50:15
https://www.youtube.com/watch?v=YoGx2-XfXLU
Упаў у рэзервацыі і пашкодзіў калена. Вела-падарожжа па Бразіліі. - 2,4 тыс. праглядаў - 8 месяцаў таму - 32:16
https://www.youtube.com/watch?v=molmL_RYidQ
Самая крутая дарога і зямля карэнных народаў. Бразілія на веласіпедзе №14 - 1,3 тыс. праглядаў - 4 гады таму - 33:11
https://www.youtube.com/watch?v=ivURu_SvKVA
На ровары з палаткай па Бразіліі #55 - 1,2 тыс. праглядаў - 3 гады таму - 41:35
https://www.youtube.com/watch?v=8WazipqQZjQ
(ТУТ адразу ідуць цітры: "Я еду да індзейцаў [ЗАКРЭСЛЕНА, далей "дапісана"] да карэнных амеры-канцаў".)
Зазірнуў у Парагвай. Самая магутная гідраэлектрастанцыя! Бразілія на ровары #23 - 1,1 тыс. праглядаў - 4 гады таму - 13:14
https://www.youtube.com/watch?v= BSKmbWGMi6k
У Бразіліі 26 штатаў і федэральная (сталічная) акруга: Акры, Алагоас, Амазонас, Амапа, Баія, Гаяс, Мараньян, Мату-Гросу, Мату-Гросу-ду-Сул, Мінас-Жэрайс, Пара, Параіба, Парана, Пернамбуку, Піяўі, Рандонія, Рарайма, Рыа-дэ-Жанэйра, Рыу-Гранды-ду-Норты, Рыу-Гранды-ду-Сул, Сан-Паўлу, Санта-Катарына, Сеара, Сержыпі, Такантынс, Федэральная акруга, Эспірыту-Санту.
Мы зрабілі спробу напісаць у ФУНАІ на імя прэзідэнта, які быў на пасадзе толькі з лютага па лістапад 1999 г., замяніўшы папярэдняга, які загінуў на службе ў выніку авіякатастрофы. Марсіа Ласерда больш вядомы як губернатар штата Мату-Гросу. Поўнае прозвішча Jose Marcio Panoff de Lacerda (маці яго была Паноф дэ Ласерда - Magdalena Panoff de Lacerda).
[7.06.1999]
Sr Marcio Lacerda / President of FUNAI / SEP Quarda 702 Sul / Edificio Lex, BI A, 3' andar / 70390-025 Brasilia DF / Brazil
Dear Mr. Lacerda:
A report on the situation in Raposa-Serra do Sol we received from Survival International recently is not only a ??? [?] to express our concern, but also a cause to contact your office for general information on the Agency's activities. In fact, we have some idea of the history and efforts of your organization from numerious [numerous] "popular" publications in the Soviet press.
We relay on Survival's sourses, but please comment and your attitude towards Survival [the end of the draft].
Літ.:
2164 Шур Л. А. Культурные и литературные связи России и Бразилии в ХVIII-XIX вв. // Бразилия. Экономика. Политика. Культура. М., 1963. С. 473-512.
10704 Штейнен К. Среди диких народов Бразилии. М.; Л, 1930.
12661 Серебренников Р. Кусто изучает Амазонку // Знамя юности. 1983. 11 сент. С. 4. (Икитос, Лима, Рио-де-Жанейро, Перу, Колумбия, Бразилия, Риу-Негру.)
6263 Бразилия / Путешествие // Вокруг света / Турист-сканворды 2001. № 11.
БУШУК Уолтэр (Walter Bushuk) - выдатны спецыяліст на злакавых, вядомы значна далей Манітобы, нарадзіўся ў вёсцы Якавічы ў часы Польшчы. У Пружан-скім раёне ёсць вёскі Вялікія і Малыя Якавічы. У Манітобе спачатку звязаны з Гарлендам [Garland] - гэта населены пункт, які ўваходзіць у "rural municipality" Этельберг (Ethelbert, трэцяя мясцовасць - Мінк-Крык). Да Этэль-берга прывязваюць тэрыторыю цэлай групы народаў - кры, аджы-кры (Oji-Cree), аджыбвэ, дакота і дэне, а таксама, вядома, рэд-рыверскіх метысаў.
З сайта Гістарычнага таварыства Манітобы (Historical Society of Manitoba, падрыхтавана Горданам Голдсбара, Gordon Goldsborough), крыніца: Некралог, Winnipeg Free Press, 18.10.2017: "У 1939 годзе ён пераехаў у Канаду з сям'ёй і пасяліўся на ферме ў Гарлендзе. Атры-маўшы ступені бакалаўра навук (з адзнакай) і магістра навук ва Універсітэце Манітобы і ступень доктара філа-софіі ва Універсітэце Макгіла, ён працаваў у Grain Research Laboratory of Ogilvie Flour Mills і ў Канадскім міжнарод-ным інстытуце збожжа, перш чым вярнуцца ва Універ-сітэт Манітобы ў якасці прафесара кафедры расліна-знаўства да выхаду на пенсію ў 1993 годзе. Ён апублікаваў больш за 300 артыкулаў па біяхіміі якасці пшаніцы. Ён займаў пасаду загадчыка кафедры (расліназнаўства), намесніка віца-прэзідэнта (даследаванні) і загадчыка кафедры (харчовая навука).
Ён быў старэйшынам Аб'яднанай царквы Стэр-джэн-Крык, прэзідэнтам Грамадскага клуба Стэрджэн-Крык [Sturgeon Creek Community Club], прэзідэнтам Клуба Вікторыя-Біч і членам Навуковага клуба Вініпега [Scientific Club of Winnipeg]. У знак прызнання яго грамадскіх заслуг ён атрымаў узнагароду "Выдатны выпускнік" Універсітэта Манітобы (1978), залаты юбілейны медаль каралевы Лізаветы II (2002) і дыяментавы юбілейны медаль каралевы Лізаветы II (2012), а таксама быў уведзены ў Ордэн Канады (2003)".
Адзначалася, што ў Этэльбергу, размешчаным на 370 км на паўночны захад ад Вініпега, каля 10 працэнтаў метысаў і што гэтае месца знаходзіцца на перакрыжаванні ўкраінскага і карэннага пачаткаў.
58.9% жыхароў паведамілі пра ўкраінскіх продкаў. "Indigenous heritage is also notable, with 10.6% reporting Metis ancestry, contributing to a diverse mix that underscores the community's multicultural roots".
Літ.:
7098 Максимова Е. Все, что вы хотели знать о Канаде // Отдых и путеществия. 2002. Февр. С. 4-5. (Индейцы.)
1935 Священный злак инков // Советская Бело-руссия. 1987. 28 окт.
3646 Лупиш В. Вырастим священный злак инков в Беларуси! // Народная газета. 1993. 6 февр. С. 6.
СЕМЧАНКА Таццяна (Tatstsiana Semchanka, Tatiana Semchenko) - мастацкі кіраўнік з 1998 па 2023 г. заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля танца "Равеснік" Рэспубліканскага палаца культуры прафсаюзаў.
Дзіцячы ансамбль у складзе 32 танцораў выступіў на сцэне міжнароднага фестывалю народнага танца World Folkfest у горадзе Спрынгвіл (Юта) - https://www.worldfolkfest.org/our-story.
Пра гэта піша выданне "Salt Lake Tribune", публікуючы і здымкі: https://www.sltrib.com/news/2018/08/03/photos-world-folkfest/
Фестываль праводзіцца ў Спрынгвіле штогод у ліпені на працягу тыдня ў амфітэатры. У 2018 г. гэта былі 31 ліпеня - 4 жніўня. Акрамя прадстаўнікоў Беларусі, прыехалі калектывы з Арменіі, Балівіі, Венгрыі, Кітая, Перу, Славакіі і Швейцарыі: "This year's World Folkfest in Springville features international folk dancers from Armenia, Belarus, Bolivia, China, Hungary, Peru, Slovakia and Switzerland. American Indian dancers and cloggers from Orem are also featured. The festival continues through Saturday with performances at 6:45 and 7:30 p.m. each day". Клог - гэта амерыканскі танец.
Спрынгвіл размешчаны ля падножжа гор Уосач, за дзве мілі на ўсход ад возера Юта і ўсяго за пяць міль на поўдзень ад Прова. "Індзейцаў і карэнных аляскінцаў" у горадзе на 2020 г. 0,9%.
Ансамбль выступіў таксама ў Айдаха і ў Нью-Ёрку.
Magic Valley Folk Festival у Берлі (Burley, Айдаха) таксама праходзіць пад эгідай CIOFF (Міжнароднай рады арганізацый фальклорных фестываляў і народных мастацтваў). Там, перад пераездам у Спрынгвіл, беларусы выступалі на адной сцэне з тымі ж балівійцамі і перуанцамі, а таксама кітайцамі і славакамі.
"Індзейцаў і карэнных Аляскі" ў Берлі па перапісе 2020 г. 175 чал., 1,5%. У свой час землі горада і вакол яго насяляліся паўночнымі шашонамі і паўночнымі паютамі.
Літ.:
11963 Финней А., Мадсен М. Почему индейцы танцуют Танец орла: [легенда] / илл. И. Харкевича) // Костер. 1938. № 3. С. 45-47.
ШКОДА Аляксандр (Шкадо, Александр Шкодо, Aleksandr Shkodo) - расійскі прадзюсар, дырэктар кінафестываляў. ШІ скардзіцца, што мала звестак пра яго прыватнае жыццё і паходжанне. Але ўсё ж знаходзім на генеалагічным сайце ўказанне, што ён быў масквічом па нараджэнні. Яго дзед быў шляхціцам Менскай губерні - Адольф Шкода, жыў у "Канстанцінаўцы (Кіеў)", працаваў маркшэйдарам на шахтах Макееўкі, загінуў у шахце Марыя ў 1915 г.; жонка Адольфа Тэафіла Міхалоўская належала да шляхты Ковенскай губерні, памерла ў 1964 г. Бацька Аляксандра Людвіг Напалеон (Адольфавіч) Шкода нарадзіўся ў 1911 у Макееўцы - авіяцыйны інжынер, заслужаны вынаходнік СССР, лаўрэат Дзяржаўная прэміі СССР.
Аляксандр Шкода быў прадзюсарам (разам з Франка Нэра, Franco Nero) італьянска-расійскага вестэрна "Джонатан - сябар мядзведзяў" (Джонатан - друг мед-ведей, Jonathan degli orsi, Jonathan of the Bears, рэжысёр Энца Дж. Кастэлары, 1994-1995). Нэра з'ездзіў у ЗША, каб здабыць для фільма акцёраў-індзейцаў. Гэта былі славуты Флойд Вестэрман (Floyd Red Crow Westerman, сісетон-сіў родам з Паўднёвай Дакоты), які зняўся ў ролі Таванкі (Tawanka), правадыра мадокаў, і апач чырыкахуа (Chiricahua Apache) Найфуінг Сегура (Knifewing Segura, роля Chatow і адзін з аўтараў музыкі да фільма - спявае ў саўндтрэку).
Цікавае прозвішча галоўнага героя фільма, ролю якога выконвае Нэра, - Кавальскі (Kowalski), не Кавалёў, не Сміт.
Здымкі фільма прыцягнулі да сябе ўвагу індзея-ністаў, якія бачыліся з індзейцамі, што выконвалі ролі індзейцаў. Гэта апісана ў індзеянісцкім друку.
Аляксандр Шкода памёр ад COVID-19 у 2021 г.
Літ.:
5804 Вайсфельд И. В., Демин В. П., Михалкович В. И. Встречи с Х музой: беседы о киноискусстве. Кн. II_. М., 1981.
2371 Станюта А. Трафейнае кіно: старонкі з кнігі "Стэфанія" // Літаратура і мастацтва. 1993. 14 мая. С. 8-9, 10-11.
2232 Стингл М. Индейцы без томагавков. Изд. 3-е, доп. / пер. с чеш. В. А. Каменской и О. М. Малевича под ред. Р. В. Кинжалова. М., 1984.
Алесь Сімакоў , даследчык беларуска - індзейскіх сувязей .
Ales Simakou (e-mail: davyde020@gmail.com), researcher of Belarusian-Indian (American Indian, Native American, Amerindian, First Nations) connections.
Індзейцы , индейцы , Indianie, Indians, indigenous peoples, indigenas, indios de America y Bielorrusia, Belarus; Алесь Симаков . Белорусы встречаются с индейцами. [Вып. 176].
Кніга Юры Карэйвы
Але ня час нам на расстаньне.
Хай лёс даўно нас разлучыў -
Наш лепшы час, павер, настане.
I не сумуй ты ні аб чым...
Перад Днём беларускага пісьменства выйшла кніга лідскага паэта Юры Карэйвы "Паломніцтва ў неба". Нажаль, выданне пасмяротнае.
Сяргей Чыгрын у кароткай анатацыі напісаў: "Вершам паэта ўласціва вострае адчуванне часу. імкненне зазірнуць у складаны свст сучасніка, уславіць і апісаць яго стваральную місію. Няхай гэты першы зборнік будзе данінай яго светлай памяці".
Юра Карэйва
(29 траўня 1961 - 5 студзеня 2021)
Нарадзіўся ў Лідзе. Закончыў СШ № 4 (1978 г.) і філфак Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (1995 г.). Працаваў выкладчыкам у Гародні ў СШ № 26 і 18. Навучаўся пры касцёле Святога Духа ў Вільні, а потым вучыўся ў Маскве. З вершамі выступаў у многіх рэспубліканскіх выданнях. Быў рэдактарам зборнікаў "Ад лідскіх муроў" (№ 4, № 5).
Памёр у Лідзе. Пахаваны на лідскіх могілках "Зосіна-2".
Наш кар.
"Глыток гісторыі з Брахоцкім": музычны выбух і сапраўднае свята ў Мажэйкаве!
Гасцінны філіял "Мажэйкаўскі клуб-бібліятэка" аб'яднаў усіх, хто любіць народныя традыцыі, карысныя частаванні і душэўныя сустрэчы.
Асаблівым, вельмі задорным і незабыўным упрыгожваннем святочнай праграмы сталі яскравыя выступы двух цудоўных калектываў:
Вакальны ансамбль "СМЭРІЧКА" - падарыў гасцям сапраўднае мора пазітыву.
Народная фольклорная группа "ТАЛЕР" - акунула прысутных у чароўны свет аў-тэнтычных народных песень, задорных найгрышаў і спрадвечнага беларускага каларыту!
Духмяныя напоі, старадаўнія рэцэпты роду Брахоцкіх, шчырая суседская атмасфера і любімая музыка ператварылі гэты дзень у сапраўднае свята душы!
Андрэй Брахоцкі (2.03.1895 - 17.11.1976)
Нарадзіўся ў Малым Мажэйкаве (зараз - Лідскі раён) у шляхецкай сям'і. У 1914 годзе скончыў Першую Віленскую класічную гімназію. У тым жа годзе паступіў у Рыжскую палітэхніку. Прайшоў усе войны. У 1921 годзе пасля дэмабілізацыі паступіў на водны факультэт Варшаўскай палітэхнікі. З 1931 года гаспадарыў у спадчынным маёнтку Малое Мажэйкава, дзе пабудаваў у 1938 годзе спіртзавод. Падчас вайны ўратаваў ад смерці Земавіта Фядэцкага. Напісаў кнігу "Dzieje samoobrony w Szczuczynie Nowogrоdzkim: rok 1918-19" (выдадзена ў Вільні ў 1936 годзе). Пакінуў па сабе рукапіс успамінаў "На пераломе дзвюх эпох: нататкі абшарніка" (надрукаваны па-беларуску ў зборніку "Ад лідскіх муроў" №9, перакладчык Л. Лаўрэш). Пахаваны на Павонзках у Варшаве.
Наш кар.
Юзаф Каліноўскі1
Чэслаў Янкоўскі
І.
Капітан-інжынер рускай арміі, дзяржаўны вязень і выгнанец у Сібір, педагог, прыёр ордэна босых кармелітаў.
Перад намі ляжыць вялікая кніга на 597 старонак, напісаная па-французску босым кармелітам і выдадзеная ў Льежы ў 1923 годзе. У ёй змяшчаецца сапраўды незвычайная гісторыя незвычайнага, святога чалавека, і гэта наша віна, што ён дагэтуль не кананізаваны2. Жыццё Юзафа Каліноўскага, які нарадзіўся ў 1835 годзе, сына шаноўнага і ўзорнага дырэктара Шляхецкага інстытута ў Вільні, Андрэя і Юзафіны Палонскай, прыёмнай дачкі Зоф'і Путкамер - дачкі Марылі Верашчакоўны3, якая прынесла ў сям'ю з дзевяці дзяцей узнёслы і моцны рэлігійны дух. Гэтае жыццё як знешне, так і ўнутрана, з'яўлялася адной з самых цікавых псіхалагічных з'яў эпохі ў сферы калектыўнага містыцызму.
Знешняе жыццё гэтага элегантна выхаванага і прыгожага шляхецкага сына, які зрабіў бліскучую кар'еру, пачаўшы са Шляхецкага інстытута, мае шэраг незвычайных змен. Пасля агранамічнай школы ў Горках, у Пецярбургу была Ваенна-інжынернай акадэмія, дзе ён застанецца прафесарам матэматыкі. Потым інжынерная праца ў Курску на будаўніцтве чыгункі, потым у цвердзі Брэст-Літоўск, дзе ён становіцца капітанам генеральнага штаба. Бліскучыя перспектывы адкрыліся перад гэтым прыгожым і таленавітым афіцэрам у Маскве. Аднак у 1863 годзе, 3 мая, цар Аляксандр II падпісаў указ, які вызваліў яго ад службы па ўласным жаданні... Паўстанне прыгнечанага народа авалодала гэтай палкай душой.
І неўзабаве, з поўнай разважлівасцю, з поўным спакоем, настроены скептычна, але мужна, Каліноўскі адправіўся ў Вільню, дзе кіраваў Мураўёў, і быў прызначаны ваенным кіраўніком адчайнай і безнадзейнай барацьбы4.
Юзаф Каліноўскі выконваў сваю місію да 13 сакавіка 1864 года. Ён з дзяцінства быў містыкам, ахвяраваў і прысвячаў сябе Богу за грахі іншых і шукаў шлях да збавення ў малітве, медытацыі і добрых справах. Можна сказаць, што ўсе незвычайныя падзеі, насычанае, цяжкае і знясільваючае жыццё, якім ён жыў, праходзілі толькі па паверхні, як хвалі больш-менш бурлівага акіяна, не дакранаючыся да цудоўных перлаў усё большай хрысціянскай дасканаласці, якая жыла ў глыбіні яго душы для славы Божай і для ўмацаванне бліжніх. Яшчэ ў дзяцінстве, вучнем, ён вылучаўся незвычайнай любоўю да ўсіх людзей, з якімі сутыкаўся. Заўсёды і ўсюды рабіў дабро, як уважлівы да памылак і пакутаў бліжніх брат міласэрнасці.
Яго пабожнасць была глыбокая і гарачая. Зносіны з Богам, гэтае шчасце містычных душ, незразумелае для прафанаў, - яго лёс з ранняй маладосці. У сталіцы цароў, сярод спакус і раскошы свету, гэты прыгожы афіцэр, імкнучыся да гонару і бліскучай кар'еры, становіцца на калені ля ног алтароў і паглыбляецца ў вучэнне касцёла, вывучае адрозненні і ўзаемаадносіны паміж каталіцызмам і схізмай, прадчувае будучы лёс. Ад пачатку маючы пакліканне да манаскага жыцця, да поўнай адданасці Богу, да адрыву ад свету, у якім ён заўсёды пакутаваў на працягу ўсіх 20 гадоў надзвычай цяжкіх выпрабаванняў, айцец Юзаф Каліноўкі рыхтаваў сябе да будучага манаскага жыцця. Яго жыццё ў свеце было поўнае вялікіх заслуг, бязмежнай ахвярнасці, любові да бліжняга без розніцы ў веравызнанні, цярплівасці ўпакутах, найпрыгажэйшых добрых пачуццяў да Бога, сваёй радзімы і сям'і. Чытаючы гісторыю гэтага святога жыцця, не пакідае думка, якое гэта незвычайнае шчасце, нягледзячы на жыццёвыя пакуты, адчуваць тое самае, што і гэты дабраслаўлёны чалавек.
1863-ці год, пакутніцтва краю, турмы, поўныя ахвяр, пакаранне смерцю Серакоўскага, Далеўскага, Здановіча і Канстанціна Каліноўскага - гэта ўсё больш уплывае на душу Юзафа, гатовую прыняць ласку Божую. Па настойлівай просьбе сястры і мачахі, дзвюх анельскіх постацяў, якіх так асабліва многа было сярод ліцвінскіх жанчын у тыя часы ўздыму і пакутніцтва, Юзаф Каліноўскі прыступае да сакрамантаў, якія ён атрымлівае з рук апошняга лазарыста (кангрэгацыя св. Вінцэнта дэ Поля) ў Літве, годнага кс. Эйсманта. Мачаха даўно лічыла свайго маладога пасынка Божым выбраннікам.
Змрочны ход драмы паўстання набліжаецца да эпілогу актыўных баявых дзеянняў. Заключныя эпізоды - арышты Гейштара, Аскеркі і Юзафа Каліноўскага, які пасля пакарання смерцю Канстанціна застаўся ў Вільні адзін, на руінах Народнага ўрада, гэтак жа, як і Траўгут у Варшаве, з якім ён меў шмат падабенства, бо абодва адначасова выраслі на адным падмурку рэлігійнасці і ліцвінскага патрыятызму.
У Варшаве паўстанне скончылася пакараннем смерцю 4 жніўня на схілах цытадэлі, дзе разам з Траўгутам, былі павешаны Р. Краеўскі, Р. Жулінскі, Я. Тачыскі і Я. Язяранскі.
У Вільні больш няма каго арыштоўваць, усе, нават самыя слабападазраваныя, ужо за кратамі. У гэтым спісе можна прачытаць шмат імёнаў землеўладальнікаў, дробнай шляхты і віленскіх месцічаў. Увесь горад жыве толькі тым, што адбываецца ў Дамініканскім кляштары. Духоўная сіла вязняў узрастае прапарцыйна іх пакутам і любові, якую яны выклікаюць нават у сваіх ворагаў. З турэмнай камеры Каліноўскі піша ліст Мураўёву пра прычыны паўстання, спрабуючы вярнуць яго на шлях талерантнасці. У адказ паўночная пачвара прысуджае яго да смерці. Аднак, ці то намаганнямі сям'і, ці думкай, што ператварыць гэтага святога чалавека ў пакутніка было б непрактычнай прапагандай, смяротнае пакаранне замяняюць 10 гадамі катаржных работ.
29 чэрвеня 1864 года, у дзень святых Пятра і Паўла, праз Вільню прайшоў вялікі канвой асуджаных, акружаных казакамі. "Вялізныя тлумы - піша Каліноўскі ў сваіх мемуарах, - тоўпіліся ў вокнах, на балконах і ў вуліцы. Конныя казакі адціскалі ўсіх, хто хацеў падысці. Гэта было падобна на пахаванне. А колькі падобных працэсій папярэднічала нашай з пачатку паўстання? Сярод нас былі людзі ўсіх пластоў грамадства: землеўладальнікі, лекары, прадпрымальнікі, рамеснікі, сяляне, замужнія жанчыны і панны, усе мы як плынь, плылі на Далёкі Усход. Нас не суправаджаў ніводзін ксёндз, і жах ахопліваў пры думцы, што мы застанемся без рэлігійнай суцяшэння. Мы сядзелі ў вагонах, у якія нас напхалі адзін на аднаго. Цягнік рушыў, як магіла ўсыпаны кветкамі".
Гэта пачатак сібірскіх гадоў Каліноўскага... Белая Сібір, іншая, містычная, быццам бы, радзіма нашых бацькоў і дзядоў, край слёз і смяротнай тугі.
На пачатку Перм, дзе ён сустракае свайго брата Гаўрыіла, таксама асуджанага на выгнанне, потым - Табольск, Томск, Краснаярск і Іркуцк з'яўляюцца рэзідэнцыяй будучага кармеліта, які, можна сказаць, з гэтага часу дае патройныя манаскія абяцанні і ні на хвіліну ім не здраджвае. Ён забывае пра сябе, свае выгоды і здароўе якое ўвесь час пагаршаецца. Ён пастаянна раздае грошы, усе яго разумовыя здольнасці накіраваны на палягчэнне цяжкага становішча спадарожнікаў Тут завязваюцца дзіўныя сувязі нязгаснай дружбы, якія дапамагаюць выстаяць. Акрамя брата, Каліноўскі сустракае пляменніка сваёй любай мачахі, Яна Рыхлевіча, сына якога, народжанага ў дзень высылкі бацькі ў Сібір, ён трымаў падчас хросту. Акрамя таго, яго звязвае сяброўства і духоўнае блізкасць з Аскеркам, Гейштарам, Лаўдынам, Міткевічам і верным віленскім сябрам Корзанам. Спраўляюцца, як могуць. Каліноўскі зарабляе на жыццё пераважна ўрокамі, і яго слава настаўніка распаўсюджваецца сярод выгнаннікаў, чыіх жонак і дзяцей ён вучыў, і сярод мясцовага насельніцтва, якое ахвотна давярала яму сваю моладзь. І заўсёды малітва і добрыя ўчынкі.
У 1865-1868 гады ён жыве ў бедным мястэчку Усоле, а дакладней, на востраве на рацэ Ангара, дзе ў кайданах на нагах працуе чысцільшчыкам катлоў на саляварні. Стараста асуджаных Аляксандр Аскерка ёсць поўны такту, дабрыні і розуму. Сябрам і апекуном заўсёды слабога Каліноўскага з'яўляецца Фелікс Зянковіч. Яго пакуты падзяляюць некалькі ксяндзоў: канонік Качаноўскі, кс. Рагозльскі, дэкан Стульгінскі з Жамойці, 70-гадовы стары кс. Сырвід з Літвы, кс. Ясевіч. У 1866 годзе ў Іркуцку кс. Швярміцкі дабраслаўляе шлюб А. Аскеркі і панны Грабоўскай, адной з нашых адважных, адданых дзяўчат, якія здалёк кінуліся на дапамогу, каб падсаладзіць хвіліны жыцця асуджаных. Дом Аскеркаў становіцца прытулкам і домам для ўсіх.
Аўтар кнігі пра Каліноўскіх дзеліцца лістом шаноўнага пана Аляксандра Аскеркі, напісаным у 1908 годзе з Нароўлі. Спадарожнік Каліноўскага ў пакутах апісвае ўмовы цяжкай працы, не асабліва цяжкай фізічна, але надзвычай цяжкай з-за няволі, тугі па доме і сям'і, а таксама цеснымі пакоямі. Усольская калонія складалася з 500 чалавек. Лісты з радзімы ішлі тыднямі, і ўся карэспандэнцыя падвяргалася цэнзуры. "Каліноўскі, - піша Аскерка, - па натуры аскет і назіральнік, імкнуўся працаваць над душамі сваіх суайчыннікаў, асабліва моладзі. З бязмежнай адданасцю і самаахвярнасцю ён дзяліўся ўсім, што меў, пастаянна сабе на шкоду. Пакора была яго была настолькі вялікай, што ён проста не мог цярпець пахвалы ці прызнання. Не хацеў бачыць нікога паміж Богам і сабой, справы яго былі ж ціхімі і прыгожымі".
ІІ.
Калі б калі-небудзь і існавала грамадства, блізкае да першапачатковых хрысціянскіх грамад, то гэта, напэўна, была група людзей ва Усоле. Чытаючы апісанне Калядаў ці іншых святаў, якія разам святкавала 200 чалавек, у казематах, агорнутых зелянінай, на братэрскіх застоллях і размовах, у традыцыях краю, узнікае бачанне нейкага духоўнага Эдэма, населенага выбранымі істотамі, якія ззяюць яркім полымем ахвярнасці на цёмным гарызонце чалавецтва.
Сярод гэтых "катаржнікаў" меліся па-сапраўднаму анёльскія постаці працавітых і мілых жанчын, якія адмовіліся ад усіх выгод і забаў, каб стварыць дом для выгнаннікаў. Іх было каля сарака: пані Байнская, пані Вяльгорская, пані Красіцкая, пані Патоцкая, пані Сясіцкая і шмат іншых, восем лекараў і дзясятак ксяндзоў.
Сярод духавенства рэй вёў кс. Вацлаў Капуцын (Эдвард Навакоўскі), вядомы потым у Кракаве, які аб'ядноўваў усіх сваёй святасцю і непахіснасцю. Але ў Каліноўскім, які нават не ўзгадваў пра свае духоўнае пакліканне, усе адчувалі святога.
З 1868 годзе пасля амністыі большасць асуджаных перасялілася ў Іркуцк, і Усольская камуна распалася. Зянковіч стаў апекуном і неразлучным спадарожнікам Каліноўскага, ён сачыў за здароўем і фінансамі земляка і заўсёды клапаціўся пра ўсіх, акрамя сябе.
Да 1872 года Каліноўскі заставаўся ў Іркуцку, як звычайна, заняты сваёй выкладчыцкай працай, дапамагаў бедным і хворым і ўсё больш аддаваўся пабожнасці, посту і ўмярцвенню. Ён жыў у свеце як манах, поўны прастаты, цішыні і пастаяннага служэння Богу. Суправаджаў прафесараў Дыбоўскага і Гадлеўскага ў іх навуковых экспедыцыях, пастаянна адукоўваў свой розум і пашыраў веды, каб падзяліцца імі з іншымі. Рупліва вывучаў грэчаскую і лацінскую мову, гісторыю каталіцкага касцёла. Пераехаўшы ў Перм, сустрэў новых спадарожнікаў: Зыгмунта Чаховіча, Маўрыцыя Межаеўскага з Віленшчыны і біскупа І. Э. Бароўскага з Жытоміра. Каліноўскі ўсё часцей меў зносіны са святарамі. Касцёл і яго абрады сталі сэнсам яго жыцця, таксама ён навучаў і супакойваў навакольных.
Нарэшце, дзякуючы намаганням Аскеркі і Гейштара, якія ўжо жылі ў Варшаве, Каліноўскаму дазваляюць паехаць у Наваградскі павет, у маёнтак сям'і Віктара Каліноўскага, а неўзабаве ў Грозава, дзе бацькі, браты і сёстры сустракаюць яго з вялікай радасцю пасля 10 гадоў выгнання. Грозава калісьці належала сям'і Межаеўскіх, але яны былі вымушаны прадаць яго з-за Валентыя Межаеўскага, якога павесілі падчас паўстання, і яно перайшло ў рукі князя Вітгенштэйна, сына Радзівілоўны, спадчынніцы велізарных маёнткаў князя Дамініка, афіцэра арміі Напалеона.
Караль Каліноўскі, брат Юзафа, ажаніўся з Марцінай, а пасля таго, як аўдавеў, з яе сястрой, Сабінай Межаеўскай, тройчы здаваў Грозава ў арэнду, жыў каля Грозава і прыгожы палац у Грозаве аддаў пад рэзідэнцыю сваіх бацькоў. Такім чынам, сям'я мела ілюзію, што гэтыя землі ўсё яшчэ ў іх руках.
У асяроддзі сям'і і суайчыннікаў, на зноў здабытай радзіме Каліноўскі правёў нядоўгі час, бо ён мусіў часова вярнуцца ў Расію, а менавіта ў Смаленск. Цяпер ён жыў як манах і ўсё глыбей і гарачэй разрываў з усімі свецкімі пачуццямі, імкнучыся да дасканаласці. У 1874 годзе зноў наведаў сям'ю, правёў разам Вялікдзень, а потым развітаўся, не ведаючы, што больш ніколі не ўбачыць іх у гэтым жыцці.
Пасля кароткага знаходжання ў Варшаве, наведвання Чанстахова і жыцця ў сяброў, ён з ваганнямі і недаверам да ўласных сіл, але ўспрымаючы гэта як правідэнцыяльны загад, прымае пасаду кіраўніка, апекуна і спадарожніка 16-гадовага князя Аўгуста Чартарыскага, сына князя Уладзіслава з Сянявы і іспанскай інфанты Марыі Ампара. Гэты малады чалавек, як і яго маці, хварэў на сухоты, далучыўся да салезіянаў ва ўзросце 27 гадоў пасля святога жыцця ў свеце і памёр пасля дванаццаці гадоў руплівай працы для ордэна. У цяперашні час працэс беатыфікацыі гэтага маладога каплана ўжо пачаўся. Такі чалавек, як Каліноўскі, падыходзіць для настрою княжацкай сям'і, у якой ужо меліся законніцы - босая кармелітка, сястра Марыя Ксаверыя Чартарыская з дому Грахольскіх, і свентаблівая, далёкая ад мітусні свету, адданая добрым справам княгіня д'Арлеанс, другая жонка князя Уладзіслава княгіня Сюзанна Хімай, жонка князя Марцэлія і яго маці княгіня Марцэліна, графіня Іза Дзялынская з Чартарыскіх. Жыццё гэтых княгінь, сваякоў каралёў, было ціхім, далёкім ад забаў, спакус і весялосці. Пабожныя практыкі, размовы са святарамі, радасці, сямейныя клопаты, клопат пра бедных, рэлігійныя ордэны, місіянеры і гэтак далей - усё гэта было іх пастаяннай і нязменнай дзейнасцю. Сярод іх знайшлі сваё месца генералава Замойская з дачкой і сынам, а таксама Патоцкая з Рыманава, чые ўчынкі цяпер вядомыя сучаснікам.
Гэтыя незвычайныя постаці, незвычайная людзі жылі напалову ў раі. Адзіная ў свеце духоўная атмасфера, патрыятызм, заснаваны на глыбокіх хрысціянскіх цнотах, пэўная пакорлівасць і рэлігійная радасць у пакутах, жыццё дзеля дабра бліжняга, навучальныя ўстановы, такія як школа ў гатэлі "Ламбер" ці іншая дабрачыннасць. На працягу чатырох гадоў, з незвычайнай адданасцю і любоўю, Юзаф Каліноўскі прысвячае сябе працы, пяшчотнай апецы маладога, сухотнага нашчадка княжацкага роду. Паміж настаўнікам і вучнем, у рэшце-рэшт, пануе поўная гармонія, абодва, з жыццём, поўным адрачэння, рыхтуюцца да ордэна. Ціхае асяроддзе, сціплае, амаль манастырскае жыццё, рэлігійныя практыкі, вучоба - гэта штодзённыя заняткі абодвух у Сяняве, у Парыжы, у атачэнні старых эмігрантаў-пенсіянераў, якія дажываюць свае гады ў гатэлі "Ламбер". Гады тугі і клопатаў пра лёс краіны. Жыццё там сціхла, схавалася ў містычныя глыбіні душы. Больш няма прыёмаў часоў князя Адама. Дзве гаспадыні дома, Іза Дзялынская і Малгажата д'Арлеан Чартарыйскія, вядуць амаль што жыццё законніц. Здароўе маладога князя патрабуе яго паездак у Мянон, жыцця ў Мілане і Давосе, падарожжаў па Італіі і летніх канікул у Сяняве або ля мора. Каліноўскі, адчуваючы ўсё большую цягу да манаскага жыцця, упершыню ў гэтую эпоху выяўляе пэўную духоўную трывогу, няўпэўненасць і недавер да ўласных сіл. У лістах да сям'і ён просіць малітваў за сябе і ўважліва слухае аповед графіні Ізы Дзялынскай пра жыццё кармелітаў і скаргі маці Марыі Ксаверыі на заняпад ордэна ў Малапольшчы.
Нарэшце яго рашучасць саспела. Ён развітваецца з сям'ёй Чартарыскіх і бярэ на сябе першыя абавязацельствы перад ордэнам. У 1878 годзе пераязджае ў Грац, каб пачаць, тут навіцыят і закончыць яго ў Раабе ў Венгрыі. Нарэшце, больш чым на 20 гадоў ён становіцца душой і аднаўляльнікам ордэна босых кармелітаў у Кракаве і наваколлі. З 1883 года узначальвае польскіх кармелітаў і з нястомнай стараннасцю працуе дзеля славы і развіцця ордэна, робіць гэта з пакорай і жаданнем дапамагчы сваім братам, але ўся яго душа цягнула да адзіноты і сузірання. Ён даручыў манашкам запісаць гісторыю кармелітаў у Менску, Вільні і ў цэлым у Літве, і жыццё блажэннай кармеліткі, маці Мархоцкай. Ён пастаянна займаўся падтрыманнем высокага рэлігійнага духу ордэна. Нарэшце, у 1907 годзе, пасля доўгіх пакут, памірае ў Вадавіцкім кляштары, а яго парэшткі потым перавезены ў Чэрна каля Кракава.
Вось кароткі змест вычарпальна і добрасумленна напісанай біяграфіі Каліноўскага. Кніга змяшчае шмат выкладзеных бесстаронна захапляльных падрабязнасцей пра людзей і часы да і пасля паўстання 1863 года.
1 Helena Romer. Józef Kalinowski // Słowo. 1927. № 194.
2 Кананізаваны касцёлам 17 лістапада 1991 г. -Л. Л.
3 Ваўжынец і Марыля Путкамеры мелі траіх дзяцей: сына Станіслава і дачок Зоф'ю (па мужы - Каліноўскую) і Караліну (па мужы - Рыхлевіч). - Л. Л.
4 З чэрвеня 1863 года ўзначаліў ваенную секцыю Выканаўчага аддзела Літвы, быў найбліжэйшым памочнікам кіраўніка паўстання Кастуся Каліноўскага, які, па меркаваннях некаторых даследчыкаў, быў яго сваяком. - Л. Л.
Пераклад і каментаванне Леаніда Лаўрэша.
Герб горада Ліды, наданы 17 верасня 1590 г.
