Наша слова.pdf № 29 (238), 21 кастрычніка 2026.
Культурная, моладзевая і турыстычная сталіцы СНД
Тры беларускіх гарады афіцыйна стануць сталіцамі СНД! На паседжанні Рады кіраўнікоў дзяржаў СНД прынята важнае рашэнне. У наступным годзе адразу тры беларускія гарады атрымаюць адмысловы статус у рамках Садружнасці:
Менск стане Моладзевай сталіцай СНД;
Маладзечна прыме статут Культурнай сталіцы;
Ліда абвешчана Турыстычнай сталіцай Садружнасці.
Наперадзе нас чакае мора маштабных мерапрыемстваў, стромкіх міжнародных праектаў і сустрэч гасцей з усіх куткоў СНД. Наша краіна ў чарговы раз даказвае, што знаходзіцца ў цэнтры самых зыркіх падзей!
Маладзечна славіцца як цэнтр беларускага песеннага мастацтва, прымаючы штогод Нацыянальны фэст беларускай песні і паэзіі.
Першымі гарадамі ў гісторыі праграмы "Культурная сталіца СНД", якая стартавала ў 2011 годзе, былі Гомель і расійскі Ульянаўск. У 2019-ым дгэты статус быў прысвоены 1000-гадоваму Берасцю.
Як вядома, у невялікі беларускі горад Ліду едуць турысты з Камчаткі і Алтая, з краін блізкага і далёкага замежжа - усе жадаюць акунуцца ў атмасферу Сярэднявечча ў Лідскім замку і пабываць на знакамітым піўным фэсце.
Тут можна падняцца на самую высокую вежу замка, паглядзець, як праходзяць вяселлі каралёў, дазнацца, дзе трэба шукаць залаты скарб Тахтамыша, і ўбачыць, як на шклозаводзе робяць унікальны крышталь пад даўніну. А яшчэ ў Лідзе ёсць прыгожая традыцыя: мясцовыя музейшчыкі праводзяць экскурсіі па горадзе ў сярэднявечнай вопратцы.
Лідскі замак з'яўляецца самай грандыёзнай спадчынай горада. Гэты аскетычны каменны сярэднявечны кастэль быў закладзены ў 1323 годзе вялікім князем Гедымінам, распавядае загадчыца філіялам "Лідскі замак" Лідскага гісторыка-мастацкага музея Ганна Некрашэвіч.
У замку Ганна працуе каля 20 гадоў і ведае не толькі ўсю афіцыйную гісторыю, але і таямніцы пра тое, чаму 71-гадовы кароль Ягайла жаніўся з 17-гадовай княжной. Калі турыстам пашанцуе патрапіць у яе экскурсійную групу, Ганна не толькі дазволіць прымерыць рыцарскія даспехі, але і пакажа сакральную сцяну Лідскага замка.
Яна распавяла, што вялікую ролю іграе не толькі рэклама ў інтэрнэце, але і так званае сарафаннае радыё.
- Для нас навіна пра тое, што Ліду зрабілі турыстычнай сталіцай СНД у 2027 годзе, - вялікі гонар. Мы доўга ішлі да гэтага. Калі ў 2005 годзе пачыналі працу ў паўразбураным замку, нават не марылі, што ён будзе так папулярны. Да нас едуць з усіх куткоў Расіі, а зараз чакаем, што геаграфія нашых гасцей пашырыцца, - адзначыла Ганна Некрашэвіч.
Сучасны замкавы побыт.
Адным з важных дасягненняў з пункту гледжання турыстычнай прывабнасці сталі інтэрактыўныя праекты - у вежах былі адкрыты экспазіцыі, распавядае Ганна Некрашэвіч. - Лідскі замак - не проста сухая выстава, тут павінны быць інтэрактыўныя моманты, і ў нас у вежах іх нямала. Асабліва нашым гасцям падабаюцца залы, дзе яны могуць адчуць сябе каралямі і каралевамі, - тлумачыць яна.
Па словах Ганны Некрашэвіч, у замку прайгралі антураж вяселля каранаваных асоб. Пры гэтым яна распавядае захаваныя легенды.
- Сваё чацвёртае вяселле ў Лідскім замку адзначаў унук Гедыміна, польскі кароль Ягайла. На той момант яму было 71 год, а яго абранніцы Соф'і - 17 гадоў. Баль доўжыўся каля двух месяцаў. І мы не маглі мінуць такой падзеі: усе госці, якія прыязджаюць у замак, садзяцца за стол са стравамі, прымяраюць кароны і становяцца каралямі і каралевамі, - адзначыла яна.
Ёсць у Лідскім замку і сакральная сцяна, якой ужо больш за 700 гадоў.
- У нашым замку ёсць традыцыя: дакрануцца да гэтага месца і загадаць жаданне. Яно абавязкова споўніцца - трэба толькі думаць, што да гэтай сцяны дакраналіся рукі Гедыміна, Ягайлы і Вітаўта, - распавяла суразмоўца агенцтва.
Гедымін, Скарына і гіганцкі валун.
Па старажытных вуліцах Ліды карэспандэнтаў правяла экскурсавод Лідскага гісторыка-мастацкага музея Людміла Квач.
Побач са сценамі замка - велічны помнік заснавальніку горада князю Гедыміну, які сядзіць на кані. Шасцімятровая скульптура адліта з бронзы, важыць больш за 2,5 тоны і ўсталявана ў 2019 годзе.
Ёсць у Лідзе і велізарны памятны валун. Яго вага першапачаткова была каля 30 тон - яго было складана перацягнуць, а пасля мастацкай апрацоўкі вага паменшылася ўтрая, і 10-тонавы валун прывезлі ў гістарычны цэнтр Ліды.
Усталяваны ў Лідзе і свой помнік Францішку Скарыну: ён створаны па ўсіх сакрэтных, але абавязковых патрабаваннях - рукі Скарыны не павінны быць апушчаны.
Скарб Тахтамыша на вуліцы Шалома-Алейхема.
Любы экскурсавод заўсёды распавядзе пра "сівыя" легенды свайго горада. Адна з такіх легенд - пра залаты скарб спадчынніка Чынгісхана Тахтамыша, які можа знаходзіцца побач з вуліцай Шалома-Алейхема.
- Больш ранняя назва гэтай вуліцы - Тахтамышаў двор. На беразе рэчкі Лідзейкі ў вялікай юрце са сваімі жонкамі і сынамі ў 1397-1398 гадах жыў былы хан Залатой Арды Тахтамыш. Горад яму быў перададзены ў кармленне - ён жыў на падаткі, якія яму плаціла мясцовае насельніцтва, - распавяла экскурсавод Лідскага гісторыка-мастацкага музея.
Па яе словах, атрымалася так, што Тахтамыш - прамы спадчыннік легендарнага Чынгісхана - атрымаў ва ўладу Залатую Арду, падняў бунт супраць магутнага Тамерлана і змушаны быў уцякаць, а перад гэтым ён спаліў і разрабаваў Маскву і прыхапіў з сабой золата. "І ёсць легенда пра тое, што ў гэтых наваколлях закапаны Тахтамышаў скарб, які дагэтуль не быў знойдзены", - распавяла экскурсавод.
Цэрквы і касцёлы.
Побач з замкам на стыку вуліц Грунвальдскай, Замкавай і Савецкай стаіць касцёл Узвіжання Святога Крыжа - найстарэйшы храм горада. Ён быў пабудаваны ў другой палове XVIIІ стагоддзя ў стылі знакамітага віленскага барока. Дарэчы, дзверы храма заўсёды адчынены, і турысты часта заходзяць палюбавацца ўнутраным убраннем касцёла.
Амаль побач знаходзіцца і праваслаўны Свята-Міхайлаўскі сабор - велічны храм, помнік эпохі класіцызму. Для Беларусі гэта рэдкі прыклад культавага будынка ў выглядзе аднакупальнай ратонды з калонамі.
Больш за 15 гадоў назад у Лідзе пабудавалі вытанчаны храм у гонар святога вялікапакутніка і лекара Панцеляймона. Ён выкананы ў неавізантыйскім стылі і стаў славутасцю горада.
Туфель "Камандзіровачнага".
Ёсць у Лідзе і пацешныя гарадскія скульптуры - гэта працы вядомага беларускага скульптара Уладзіміра Жбанава. Усе яны адліты з бронзы, і ў кожнай ёсць сваё бліскучае месца. Самая папулярная ў турыстаў скульптура - бронзавы "Камандзіровачны".
- Ён ідзе ў гасцініцу, але яму кажуць: "Няма вольнага нумара". І ў надзеі на цуд ён размяшчаецца на сваёй валізцы побач з галоўным уваходам. У руцэ ён трымае карту, а другую руку працягвае мінакам у знак прывітання. І ў нас склалася прымета: каб вандроўка прайшла лёгка, трэба наступіць камандзіровачнаму на туфель, - распавяла экскурсавод Людміла Квач.
Курган Неўміручасці.
У Беларусі не толькі за 20 км ад Менска ёсць Курган Славы, але і ў Лідзе - афіцыйна ён завецца Курганам Неўміручасці. Яго пачалі насыпаць 9 траўня 1966 года - тады сюды прывезлі зямлю з месцаў бітваў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Побач з Курганам Неўміручасці размяшчаецца Музей ваеннай тэхнікі пад адкрытым небам, дзе экспануецца савецкая ваенная тэхніка.
Прамысловы турызм.
Побач з Лідай знаходзіцца адзін з найстарэйшых беларускіх заводаў - "Нёман", прадукцыя якога ідзе ў многія краіны свету. На прадпрыемстве кожны дзень бывае да 500 турыстаў.
Любы турыст можа замовіць экскурсію і ўбачыць, як пры 1200 градусах варыцца мядовая карамель для крышталю і выдзімаюцца эксклюзіўныя вырабы.
Асобная лакацыя - гэта музейная калекцыя, у якой прадстаўлена савецкая класіка: велізарныя вазы з партрэтамі правадыроў і вайскаводаў, вінтажныя сервантныя вырабы і сучасныя аўтарскія працы.
Другое жыццё атрымаў сярэднявечны артэфакт, які знайшлі археолагі пры раскопках на тэрыторыі Лідскага замка, - створаная па яго прататыпе на шклозаводзе "Нёман" статуэтка стане адным з сімвалаў музея.
- Шахматная ладдзя з Лідскага замка - узор касцярэзнага майстэрства, выканана ў стылі абстрактнай сімволікі. Пра тое, што перад намі менавіта ладдзя, сведчыць верхняя частка ўзору са своеасаблівымі крыламі Руха - гіганцкай птушкі, вядомай па арабскіх казках, легендах, падданнях старажытных вандроўнікаў. Сярэднявечны майстар стварыў нешта сярэдняе паміж усходняй фігурай і славянскай ладдзёй. Артэфакт сведчыць не толькі пра тое, што ў Лідскім замку гулялі ў інтэлектуальныя гульні, але і што нашы продкі займаліся касцярэзным майстэрствам, - распавялі ў музеі.
Спецыялісты мяркуюць, што ладдзя выразана з рога лася, бо яго шырыня дазваляе выпілаваць фігуру такога памеру.
Крыштальныя ладдзі, якія ўзновяць выяву арыгінала, будуць уручацца пераможцам конкурсаў, якія праводзяць музейшчыкі, і стануць адным з сімвалаў Лідскага гістарычна-мастацкага музея.
Арыгінальны сярэднявечны артэфакт і яго крыштальная рэпліка экспануюцца на выставах у музеі.
І гэта далёка-далёка не ўсё, чым можа пахваліцца Ліда турыстычная.
А тым, хто захоча прагуляцца па Лідзе самастойна, варта спачатку пазнаёміцца з кнігай Леаніда Лаўрэша "Шпацыры па старой Лідзе".
Ліда чакае новых знакавых праектаў у статусе Турыстычнай сталіцы СНД, глыбокага ўмацавання простых чалавечых кантактаў, сяброўства і абароны нашых агульных традыцыйных каштоўнасцяў. Ліда гатовая сустракаць гасцей з усіх куткоў СНД на самым высокім узроўні! Тут ёсць чым ганарыцца і што паказаць!
Сёння ўсе турыстычныя дарогі вядуць у Ліду. І думаць трэба загадзя, каб не аказацца ў ролі "Камандзіровачнага" і не начаваць на валізцы.
Паводле СМІ.
"Той дом, хоць невялікі, але мілы воку..."
Леанід Лаўрэш. "Той дом, хоць невялікі, але мілы воку..." : Маёнткі на захад ад Ліды / Издательские решения, 2026. - 242 с.
У кнізе расказваецца пра маёнткі гістарычнай Лідчыны на захад ад Ліды. Назва кнігі - радок з паэмы Адама Міцкевіча "Пан Тадэвуш" (пераклад Пятра Бітэля).
У кнігу ўвайшлі раздзелы:
"Гісторыя маёнтка Востраў", "Лідская Дайнова", "Ольжава", "Мыто", "Тарнова, Лебяда і кароль Андоры", "Маўрасы", "Лебяда", "Кароль Андоры", "Лебяда і старажытны гасцінец", "Радзівонішкі і апошні з Нарбутаў", "Стрэліца і Касцянёва з Паперняй", "Сяклюцкія і маёнтак Стрэліца на Лідчыне", "Маёнтак Касцянёва", "Маёнтак Паперня", "Вялікае Мажэйкава", "Малое Мажэйкава", "Ішчална", "Гістарычныя калекцыі ў скарбцы", "Апошнія гаспадары маёнтка Лясковічы (1921-1939 гг.)", "Парафіяльны касцёл у Ішчалне", "Воўчынкі, Гурнофель, Галавічполе і Голдава", "Шчучын".
Папяровы варыянт кнігі можна будзе знайсці ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, у Бібліятэцы НАН Беларусі, у Гарадзенскай абласной бібліятэцы і ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы.
Наш кар.
Ветлівы і гасцінны музейны пакой "Спадчына"
Кіраўнік праекта "Беларускі фальклор у еўрапейскай прасторы" і зборніка "Абярнуся я шэрай зязюляй" Таццяна Валодзіна разам з навукоўцамі АНБ наведала музейны пакой "Спадчына" пры філіяле "Інтэграваная бібліятэка ам. Дворышча", прыемна здзівілася, што іх зборнік тут карыстаецца попытам, таму з задавальненем пакінула аўтограф. Госці выказалі пажаданне сустрэцца са старажыламі нашай мясцовасці, якія падзяліліся сваімі ўспамінамі аб тым, як святкавалі, што з народнага фальклору ім дапамагала выхоўваць дзяцей, як раней адносіліся да дрэнных учынкаў людзей і што перадаюць сваім унукам у спадчыну.
Навукоўцы наведалі старую капліцу ў в. Цвермы, стары млын у ам. Дворышча і Тракельскі санктуарый, дзе цікавую экскурсію правёў стараста касцельнага камітэта Ганевіч І.Ф.
ТК "Культура Лідчыны".
Маё багацце ўсё - у слове
30 верасня ў ДУК "Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы" адбылася значная літаратурна-асветніцкая падзея - гадзіна пісьменніка "Маё багацце ўсё - у слове", прымеркаваная да 95-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі, прафесара Ніла Сымонавіча Гілевіча. Мэта мерапрыемства - не проста згадаць асноўныя вехі жыццёвага і творчага шляху класіка, але і дапамагчы будучым выпускнікам глыбей адчуць філасофскую глыбіню яго паэзіі.
Навучэнцы даведаліся пра велізарны ўклад Ніла Гілевіча ў беларускую фалькларыстыку, перакладчыцкую дзейнасць і мовазнаўства. Ніл Гілевіч паўстаў як першы старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, як першы рэдактар газеты "Наша слова".
Мерапрыемства суправаджалася відэапрэзентацыяй з унікальнымі архіўнымі фотаздымкамі і аўдыя-запісамі, дзе сам пясняр чытае свае творы. Прыемным музычным акцэнтам стала праслухоўванне песень на вершы паэта, якія даўно лічацца народнымі.
У свой час Ніл Гілевіч наведаў Лідчыну, сустракаўся з папярэднікамі гэтых самых навучэнцаў у сценвах Лідскага каледжа.
ТК "Культура Лідчыны".
Вячаславу Шведу - 70 гадоў
Вячаслаў Віталевіч Швед (нар. 7 кастрычніка 1956, Гародня) - беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2001), прафесар (2005).
Скончыў гістарычны факультэт БДУ, гістарычнае аддзяленне (1979). У 1974-1979 працаваў настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ў Гарадзішчанскай сярэдняй школе. У 1979-1983 навучаўся ў завочнай аспірантуры БДУ, у 1995-1998 - у дактарантуры. У 1982-1995, 1998-2001 і з 2005 выкладаў на кафедры гісторыі славянскіх дзяржаў Гарадзенскага ўніверсітэта.
У 1984 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю "Гандаль у Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкіх адносін (30-50-я гады ХIX ст.)" (навуковы кіраўнік кандыдат гістарычных навук, дацэнт М. Баранава), а ў 2001 абараніў доктарскую дысертацыю "Грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772-1863 гг.)".
У 2001-2005 гг. прарэктар па навуковай рабоце УА "Гарадзенскі дзяржаўны абласны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіроўных працаўнікоў і спецыялістаў адукацыі". З 1 верасня 2005 г. прафесар кафедры гісторыі славянскіх дзяржаў Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, з сакавіка 2007 прафесар кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму, выконваў абавязкі загадчыка кафедры, з сакавіка 2008 па 1 красавікa 2013 г. загадчык гэтай кафедры.
Звольнены з пасады загадчыка кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму, а 1 красавіка 2013 года Рада ўніверсітэта не абрала яго на пасаду прафесара па конкурсе. Выступіў у СМІ з адкрытым лістом, заявіўшы, што звальненне з'яўляецца палітычным. Выдаленне Шведа асудзіў між іншым польскі кінарэжысёр Кшыштаф Занусі.
Сферы навуковых інтарэсаў: сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1-й пал. XIX ст., грамадска-палітычнае развіццё зямель Беларусі ў 1772-1863., гісторыя Гародні і Гарадзеншчыны (X-XX стст.), развіццё турызму ў Панямонні.
Агульная колькасць публікацый на 1 студзеня 2009 г. - 257 навуковых прац, 9 навукова-метадычных і 8 аўтарскіх, творчых.
Вячаслаў Швед добра валодае польскай мовай.
Паводле СМІ.
Асобы - гонар Случчыны. І не толькі
Сёлета ў верасні ў менскім выдавецтве "Каўчэг" выйшла з друку кніга "Сто асоб слуцкай мінуўшчыны". У ёй аўтар, жыхар горада Слуцка Анатоль Жук, падаў штрыхі біяграфій неардынарных асоб, якія нараджэннем або жыццём і дзейнасцю звязаны са Случчынай. Фактычна атрымаўся грунтоўны зборнік гістарычна-біяграфічных даведак. У першую чаргу, пра ўраджэнцаў нашага краю, якія жылі і працавалі не толькі ў Беларусі, а і ў ЗША, Ізраілі, Польшчы, Расіі, Францыі, ва Узбекістане...
Таксама сярод ста особ - ураджэнцы мясцовасцяў, якія знаходзяцца цяпер у Літве, Польшчы, Расіі, Украіне. Некаторыя з іх вучыліся ў Слуцку і, атрымаўшы грунтоўныя веды, праславіліся далёка ад яго. Іншыя пакінулі сваю радзіму і жылі ў нашым краі, стваралі і прымнажалі матэрыяльныя і духоўна-культурныя здабыткі Случчыны, некаторым давялося бараніць яе ад варожага нашэсця.
Перад чытачом паўстае своеасаблівая галерэя партрэтаў слуцкіх князёў (Алелькавічаў і Радзівілаў), навукоўцаў і хлебаробаў, літаратараў і мастакоў, ваенных і дзяржаўных дзеячаў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі і Савецкага Саюза, Рэспублікі Беларусь. Сярод іх - кавалеры многіх (у тым ліку вышэйшых) ордэнаў Расійскай імперыі, Героі Савецкага Саюза і Героі Сацыялістычнай Працы.
Артыкулы кнігі размешчаны ў храналагічным парадку з улікам года нараджэння той ці іншай асобы. Такім чынам, можна прасачыць мінуўшчыну нашага краю, пачынаючы ад князя Аляксандра Уладзіміравіча (заснавальніка дынастыі князёў Алелькавічаў; нарадзіўся ў 1380 годзе), які не толькі валодаў Слуцкім княствам, але і не пазбягаў барацьбы за трон вялікага князя літоўскага, якая пачалася пасля смерці Вітаўта ў 1430 годзе.
Ад прапаршчыка да генерала ад артылерыі і генерал-ад'ютанта, ваеннага міністра Расійскай імперыі ў другой палове XIX стагоддзя - такі шлях прайшоў ураджэнец слуцкай вёскі Вясея Мікалай Сухазанет. Іосіф Равіч са Слуцка ў тыя ж часы стаў арганізатарам ветэрынарнай справы ў Расіі. Журналіст, пісьменнік Адам Плуг (1823-1903) са слуцкай вёскі Замосце працаваў у Варшаве галоўным рэдактарам "Вялікай усеагульнай ілюстраванай энцыклапедыі", літаратурным кіраўніком часопіса "Вандроўнік", уваходзіў у склад рэдкалегіі газеты "Варшаўскі веснік". Яго творы ў многім "падрыхтавалі глебу для прозы польскага крытычнага рэалізму другой паловы XIX стагоддзя". А Яакаў Кахан (нарадзіўся ў Слуцку) ужо ў XX стагоддзі двойчы ўганараваны дзяржаўнай прэміяй Ізраіля ў галіне літаратуры.
Акадэмік партрэтнага жывапісу Кандрат Карсалін, этнограф і фалькларыст Аляксандр Сержпутоўскі, дырыжор і кампазітар Уладзімір Тэраўскі, адзін з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну Уладзімір Пракулевіч, вайскоўцы Героі Савецкага Саюза Аляксандр Уласавец і Фёдар Бруй, канструктар авіяцыйных і ракетных рухавікоў Герой Сацыялістычнай Працы Сямён Косберг, начальнікі касмадрома Байканур Канстанцін Герчык і Юрый Жукаў, першая ў Слуцкім раёне даярка-пяцітысячніца Герой Сацыялістычнай Працы Алена Хацько, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прафесар-фізік Аляксандр Рубанаў, супрацоўнік міліцыі Уладзімір Барысавец, які нарадзіўся ў 1973 годзе і загінуў у 1999 годзе пры затрыманні ўзброеных злачынцаў... Імёны, якімі могуць ганарыцца не толькі цяперашняе, але і будучыя пакаленні случакоў. І не толькі случакоў.
Да асоб, пра якіх расказвае кніга, па-рознаму ў розныя часы адносіліся афіцыйныя ўлады і грамадства: некага славілі, узнагароджвалі, іншых ганьбілі і каралі. Час неабвержна паказаў, што пра ўсіх мы маем права ведаць. Як піша Анатоль Жук у "Слове да чытача", ён "знаходзіўся на своеасаблівым раздарожжы: было не проста вызначыцца, бо вартых увагі людзей у гісторыі нашага краю - мноства". У канцы кнігі (у ёй 324 старонкі) аўтар прывёў пералік асноўных крыніц і літаратуры з 46 пазіцый, дзе можна атрымаць дадатковую інфармацыю па тэме названага выдання.
Кніга Анатоля Жука "Сто асоб слуцкай мінуўшчыны" паступіла ў менскі магазін "Акадэмкніга" (праспект Незалежнасці, 72), пра наяўнасць яе ў продажы вам скажуць па тэлефонах: 375 (17) 379-46-52; 375 (17) 379-50-43.
Мікола КУРЫЛЬЧЫК, жыхар г. Слуцка.
ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ
Кельтскі субстрат у этнагенезе беларусаў
Станіслаў Суднік
Пра гэта ўсе гісторыкі свету (магчыма, не ўсе), а тым больш беларускія, стараюцца не гаварыць. Як бы такой праблемы ніколі не існавала.
Этнасы індаеўрапейскай суперрасы рассяляліся па Ёўропе хвалямі. У сярэдзіне 2-га тысячагоддзя насельніцтва Еўропы было прадстаўлена рознымі культурамі: прымітыўнымі і больш развітымі. Да развітых можна аднесці мінейцаў, грэкаў-ахейцаў, этрускаў і іберыйцаў. У 13-м стагоддзі да н.э. на Балканы прыйшлі дарыйцы, у 11-м стагоддзі на Апенінскі паўвостраў прыйшлі лаціняне, у 9-м стагоддзі да н.э. у Еўропе праявіліся кельты.
Кельты (лац. Celtae) - блізкія па мове і матэрыяльнай культуры плямёны індаеўрапейскага паходжання, у старажытнасці на мяжы да нашай эры якія засялялі шырокую тэрыторыю ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе.
Сёння кельцкія народы засяляюць, галоўным чынам, Уэльс, Карнуол, Брэтань, востраў Мэн, Ірландыю і Шатландыю. Размаўляюць на кельцкіх мовах.
Першае зафіксаванае выкарыстанне назвы "кельты" - для пазначэння этнічнай групы было зроблена грэцкім географам Гекатэем Мілетскім у 517 годзе да н.э., калі ён пісаў пра народ, які жыве каля Масіліі (сучасны Марсэль). У V стагоддзі да н. э. Герадот згадваў кельтаў, якія жывуць у вярхоўях Дуная, а таксама на далёкім захадзе Еўропы.
Этымалогія тэрміна кельты невыразная. Некаторыя навукоўцы мяркуюць, што гэта эндоэтнонім, у той час як іншыя разглядаюць яго як імя, прыдуманае грэкамі.
У I стагоддзі да н. э. Юлій Цэзар паведамляў, што людзі, вядомыя рымлянам як галы (лат. Galli), звалі сябе кельтамі. Гэта кажа пра тое, што нават калі імя "кельты" было дадзена грэкамі, то яно ў нейкай ступені было прынята гальскімі плямёнамі ў якасці зборнай назвы.
У сучаснай ангельскай мове слова celt упершыню зафіксавана ў 1707 годзе ў сачыненні лінгвіста Эдварда Ллуйда, чыя праца, нароўні з працай іншых навукоўцаў канца XVIII стагоддзя, прыцягнула ўвагу навуковага свету да моў і гісторыі ранніх кельцкіх насельнікаў Вялікабрытаніі.
Існуе шмат тэорый адносна паходжанні кельтаў і іх прарадзімы, але пры гэтым усе даследчыкі згодны ў тым, што з'яўленне кельтаў было часткай міграцыі індаеўрапейцаў у Еўропу.
Спробы атоесніць першае індаеўрапейскае насельніцтва Еўропы з пэўнай археалагічнай культурай пакуль не далі цалкам здавальняльных і агульнапрызнаных вынікаў. Па найболей распаўсюджаным меркаванні, з'яўленне протакельтаў у Еўропе звязана з культурай шнуравой керамікі і баявых сякер, якая з'явілася ў III тыс. да н. э. і была распаўсюджана ад Ніжняга Дуная да Францыі. З протакельтамі таксама звязаюць культуру палёў пахавальных урнаў з цэнтрамі распаўсюду ў Паўднёвай Германіі і сярэдняй плыні Дуная. Да IX-VIII стагоддзяў да н. э. гэта культура распаўсюдзілася на поўдні Францыі і ў паўночна-ўсходняй Іспаніі. Яе носьбіты мелі вельмі развітыя навыкі апрацоўкі бронзы, якія дазволілі ім стварыць першыя ў еўрапейскай цывілізацыі баявыя даспехі (знаходкі ў Чака, Славакія).
Разам з тым гэтыя культуры ніякага дачынення да рэальных кельтаў не мелі. Кельты прыйшлі ў Еўропу з жалезам, з хетскімі калясніцамі. Баявыя калясніцы пазней паспяхова прымяняліся ажно ў Шатландыі.
З гістарычна вядомымі кельцкімі плямёнамі звязваюць два наступныя перыяды, якія прадстаўляюць еўрапейскі жалезны век: гальштатскі перыяд, VIII-VI стагоддзі да н. э. (па назве паселішча Гальштат у Аўстрыі) і латэнскі перыяд (па назве стаянкі Ла Тэн у Швейцарыі), які доўжыўся з 500 года да н. э. па I стагоддзе да н. э., а ў Ірландыі - яшчэ некалькі стагоддзяў. У гэты перыяд кельты рассяліліся па ўсёй Еўропе.
Прыкладная вобласць рассяленяя кельтаў у старажытнасці ў Европе. Сінім выдзелены раён рассялення "протакельтаў" у 1500-1000 гг. да н. э.; ружовым - розных кельцкіх плямён у 400 г. да н. э. (для арыентацыі прыведзены межыы сучасных дзяржаў)
Кельты былі адным з самых ваяўнічых народаў у Еўропе. Для застрашвання суперніка перад бітвай яны выдавалі аглушальныя крыкі і трубілі ў баявыя трубы - карніксы, раструбы якіх былі зроблены ў выглядзе галоў жывёл. У I тысячагоддзі да н. э. кельты для павелічэння трываласці колаў сваіх калясніц пачалі ўжываць металічны вобад. Кола з'яўляецца атрыбутам Тараніса - кельцкага боства-грамабоя. Найболей шматлікімі плямёнамі кельтаў былі гяльветы, белгі, арверны. Найболей значнымі - гяльветы, бойі, сяноны, бітурыгі, волькі.
Антычны свет упершыню дазнаўся пра кельтаў праз грэцкую асаду Масілію (сучасны Марсэль, заснаваную каля 600 года да н. э.). Рымская назва "галы" выкарыстоўвалася ў адносінах да плямёнаў, якія жылі паўночней Масаліі, паміж рэкамі Гаронай (што аддзяляла іх ад аквітанаў), Луарай (на поўнач ад якой жылі плямёны армарыканцаў) і рэкамі Марна і Сена (якія аддзялялі іх ад плямёнаў белгаў). На паўночным усходзе мяжой рассялення галаў быў Рэйн, а на паўднёвым усходзе - Альпы.
У 390 годзе да н. э. кельты разрабавалі Рым (бітва пры Аліі), адначасова знішчыўшы ўсе рымскія гістарычныя запісы, зробленыя да гэтага часу.
Усходнія кельты, расселеныя па даліне Дуная, пракраліся далёка на ўсход у 281 г. да н. э. у Фракію на поўначы Грэцыі. Грэкі звалі іх галатамі.
У 279 году да н. э. кельцкі правадыр Брэн, які ўзначальваў вялікае войска, намерваўся апаганіць і разрабаваць храм Апалона ў Дэльфах, але, як сцвярджаецца, яго напалохала навальніца, якую ён палічыў злавесным прадвесцем. У 278 годзе да н. э. каля дзесяці тысяч кельтаў (уключаючы жанчын, дзяцей і рабоў) пераправіліся ў Малую Азію па запрашэнні цара Віфініі Нікамеда I, якому патрабавалася падтрымка ў дынастычнай барацьбе. Пазней яны рассяліліся ва ўсходняй Фрыгіі, Кападокіі і цэнтральнай Анатоліі і стварылі дзяржаву Галатыя, якая праіснавала да 230 года да н. э.
Пра кельтаў на Брытанскіх астравах распавядае верш Томаса Макгі.
КЕЛЬТЫ
Дзвюх тысяч год свінцовыя туманы
Той час завалаклі.
Прыйшлі ў край людзі моцы неспазнанай
I селі на зямлі.
Вышэй ад рымскіх дзідаў веліканы
Тут статкі сцераглі,
Свой мелі флот і людзям лёс нязнаны
Яны ўгадаць маглі.
Яны служылі гнеўнаму Мак Ліру
Гаспадару глыбінь,
Ён паглынаў у дні вайны і міру
Флатылій караблі.
I Круаху далі яны сякіру,
Гром і нябёсаў сінь,
А Дзеве песень прысвячалі ліру
I найслаўнейшы гімн.
Няўмераныя ў жарсцях і жаданнях
Яны прайшлі скрозь змрок,
I імі ўзнятыя ўмацаванні
Не разбурыў варог.
Цароў ачольваў пахаванні
Пірамідальны рог,
Ад іх хлапцоў на паляванні
Ўцячы алень не мог.
Між іх быў Фін, што даў жыццё паўбогу,
Якога песень тон
Не парушала побыту трывога,
Гучаў там славы звон.
Той Фін, звязнёны Грайнэ хутканогай,
Красы прыняў палон,
Яе адвёўшы пад свае чартогі,
На свет паслаў паэта ён.
Ты Асіян. Хай дваццаццю вякамі
Аддзелены ад нас,
I феніі не паўстаюць радамі
Ні ў бітвы і ні ў трызны час,
I дзіўна чуюцца часамі
Імёны іх для нас:
Фін, Гол, тваё... Мы чуем іх, і з намі
Дух іхні, быццам наш якраз.
Друідаў мова, іх алтар і вера,
Як дзіўна было там,
Іх свет адной нябачнай сферай
Бацькамі здадзены сынам.
Іх песняспеваў грацыя і мера
Агучылі наш храм.
Жыццё, каханне, страты цёмнай эры
Адкрыты песняй нам.
Гігант, пясняр... Цяпер ва ўсім Сусвеце
Хто да канца спазнаў
Між смертных з'яў паэзіі бяссмерце,
І хто яе ўспрыняў,
Адзін ён быў з душою, як суквецце,
I годны слаўных спраў.
Ён свет спасціг, як песень квецень,
I нам пераказаў.
Пераклад Станіслава Судніка.
Рассяляючыся, кельты змешваліся з мясцовымі плямёнамі: іберамі, лігурамі, ілірыйцамі, фракійцамі, але некаторым з іх працяглы час атрымоўваўся захоўваць сваю ідэнтычнасць (лінгоны, бойі). Кельты былі вельмі шматлікімі плямёнамі (напрыклад, толькі ў племені гяльветаў было 368 000 чалавек падчас паходу супраць іх Цэзара, паводле праведзенага імі самімі перапісу, вынікі якога знайшлі ў лагеры пераможаных гяльветаў рымляне; з гяльветамі разам перамяшчалася і частка племені бойеў, колькасцю не меней за 32 000 чалавек - гэтулькі іх аказалася пасля перамогі Цэзара над гяльветамі, прычым таксама тут было 36 000 тулінгаў, 14 000 латовікаў і 23 000 раўракаў). Кельты паўднёвай Францыі развіваліся ва ўмовах актыўнага ўзаемадзеяння з антычнымі гарадамі-дзяржавамі і таму адрозніваліся найболей высокім узроўнем культуры. У Багеміі кельты пасяліліся не пазней VI стагоддзя да н. э., і сама гэта краіна атрымала назву ад кельцкага племя бойеў.
Кельцкае паходжанне арвернаў дагэтуль пад пытаннем, а вялікая частка племяннога звяза белгаў мела германскія карані; ва ўсякім разе, большасць спецыялістаў разглядаюць іх плямёны як тыя, якія мелі, верагодна, змяшанае, германска-кельцкае паходжанне. Бітурыгі і волькі таксама не былі спрадвечна кельцкімі плямёнамі. Сама пастаноўка пытання пра паходжанне мае патрэбу ва ўдакладненні, фармулюючы якое навукоўцы прыходзяць да высновы, што ў часы міграцый бронзавага і жалезнага вякоў прышэльцы (у розныя гістарычныя перыяды гэта маглі быць кельты, германцы і іншыя) не гэтулькі выцяснялі (ці нішчылі) пераможанае аўтахтоннае насельніцтва, колькі ўключаліся з імі ў працэс узаемнай асіміляцыі, наступствам якога з'яўлялася фармаванне новых этнасаў, якія захоўвалі адзін з ранейшых этнонімаў.
Існуе далёка не поўны спіс тапонімаў кельцкага паходжання.
Авернь - ад назвы арвернаў;
Ам'ен - ад назвы гальскага племені амбіянаў;
Бельгія - ад назвы белгаў;
Белфаст - "брод пясчанай водмелі";
Багемія (састарэлая назва гістарычнай вобласці Чэхіі) - ад імя племені бойеў;
Брэтань (вобласць у Францыі) - па назве племені брытаў;
Брытанія - ад той жа назвы;
Бурж - ад назвы бітурыгаў;
Галатыя (гістарычная вобласць на тэрыторыі сучаснай Турцыі) - ад грэцкай назвы кельтаў галаты;
Галісія (правінцыя ў Іспаніі);
Галіцыя (гістарычная вобласць на тэрыторыі Украіны);
Галія - гістарычная вобласць на тэрыторыі сучаснай Францыі, Бельгіі, часткі Швейцарыі, Германіі і Паўночнай Італіі;
Дублін - "чорнае возера" па-ірландску;
Дуўр - ад кельцкага слова dour (вада);
Кардыф;
Кемпер - "зліццё рэк" па-брэтонску;
Кельцкае мора;
Кембрыйскія горы - ад саманазвы валійцаў кімры;
Лангр - ад назвы гальскага племя лінгонаў;
Ліён - "Цвердзь Луга", ад старажытнай назвы Lugdunum (Lug - гальскі бог Сонца, гал. dun - "цвердзь, узгорак");
Нант - ад назвы намнетаў;
Парыж - ад назвы парызіеў;
Перыгор - гістарычная вобласць у Францыі;
Пуацце - ад назвы кельцкага племя піктонаў (піктаваў);
Сена (рака ў Францыі), ад гальскага Sequana;
Тур - ад назвы кельцкага племені туронаў;
Труа - ад назвы кельцкага племені трыкасаў.
І тут нарэшце наступіла пара выйсці за межы карты за 400 год да нашай эры. На гістарычнай арэне ўжо з'явіліся германцы і славяне, але іхнія арэалы рассялення былі яшчэ невялікія, і кельты мелі вялікую свабоду для экспансіі. Адсачыць паслядоўнасць рассялення кельтаў за межамі карты складана, таму мы спачатку прыпынімся на крайніх пунктах.
У карту не ўключана Партугалія. Еўрапейскія навукоўцы прынцыпова не хочуць бачыць канчатка -галія ў назве гэтай краіны.
Тапонім "Партугалія" выводзяць ад лацінскай назвы паселішча Portus Cale (даслоўна: "Порт Кале"), размешчанага ў вусце ракі Дуаро ( dour - вада), які ў наш час уваходзіць у агламерацыю Вялікага Порту. Прыкладна ў 200 годзе да нашай эры, калі рымляне атрымалі перамогу над Карфагенам у Другой Пунічнай вайне, яны занялі паселішча Кале і пераназвалі яго ў Portus Cale. У VII-VIII стагоддзях назва Portucale трансфармавалася ў Portugale (Партовая Галія), а ў IX стагоддзі гэты тапонім шырока выкарыстоўваўся для пазначэння вобласці паміж рэкамі Дуаро і Міньё, якая праходзіць уздоўж сучаснай паўночнай мяжы Партугаліі з Іспаніяй. У IX стагоддзі тут паўстала графства, якое ў 1139 (афіцыйна - у 1143) годзе стала Каралеўствам Партугалія (парт. Reino de Portugal).
У антычнасці значная частка тэрыторыі сучаснай Партугаліі размяшчалася на тэрыторыі старажытнарымскай правінцыі Лузітанія, якая атрымала назва ад этноніма лузітаны - індаеўрапейскага племені, што гаварыла на лузітанскай мове. Пачынальна з 930-950-х гадоў старая Лузітанія пачала называцца "Партугаліяй", а да канца X стагоддзя часцей выкарыстоўвалася назва Партугалія, і многія лузітане ўжо звалі сябе партугальцамі. Фердынанд I Вялікі афіцыйна назваў уладанні Партугаліяй, калі перадаў іх свайму сыну Гарсіі ў 1067 годзе. З таго часу назва Лузітанія перастала выкарыстоўвацца ў афіцыйных дакументах. У XI-XII стагоддзях тапонім Portugale набыў форму Portugal.
Што да этымалогіі назвы паселішча Кале, значэнне яго дакладна не высветлена, хоць выказвалася здагадка пра яго кельцкае паходжанне, як і многіх іншых тапонімаў у гэтым рэгіёне. Слова "кале" ў кельцкай мове азначае "порт", "уваход" ці "гавань", што паказвае на існаванне ў гэтым месцы старажытнага кельцкага порта. На карысць гэтай гіпотэзы кажа той факт, што на гэльскай мове слова "гавань" гучыць як "cala". Іншая тэорыя сцвярджае, што слова "кале" паходзіць ад слова Caladunum.
На другім канцы кельцкай айкумены знаходзіліся Тураў, Латгалія і Зямгалія.
Не будзем ударацца ў спрэчкі адносна Турава і ўсіх тапонімаў з коранем -тур-. Гэта далекавата ад нашай тэмы.
Што тычыць Латгаліі, то тут існуе шмат гіпотэз, але найбольш верагоднае находжанне назвы ад назвы кельцкага племені латовікаў. Канчатак -галія - тут ужо маркер прыналежнасці да кельцкага этнасу. Зямгалія - Зямля галаў.
Для працягу даследавання трэба яшчэ раз адхіліцца і заглянуць у Валію (Уэльс).
Уэльс - адна з чатырох адміністрацыйна-палітычных частак Вялікабрытаніі. Ангельскія назвы "Уэльс" (ангел. Wales) і "валіец" (жыхар Уэльса) (ангел. Welsh) паходзяць ад аднаго і таго ж германамоўнага кораня (адзіночы лік - Walh, множны - Walha), які паходзіць ад назвы аднаго з гальскіх плямёнаў, вядомых рымлянам як волькі. Англасаксы, якія ўварваліся на Брытанскія выспы з мацерыка ў V-VI павеках, звалі мясцовае насельніцтва - кімраў - welsh ("чужыя"). Англасаксы таксама выкарыстоўвалі тэрмін Wеlisc у адносінах да брытаў і Wеalas - у стаўленні іх тэрыторыі. Сучасныя назвы некаторых кантынентальных еўрапейскіх тэрыторый (напрыклад, Валонія, Валахія і Вале) і народаў (напрыклад, валахаў - праз запазычанне са стараславянскай мовы) маюць падобную этымалогію.
Англасаксы выкарыстоўвалі найменні "Уэльс" і "валійцы" не толькі ў адносінах да тэрыторыі сучаснага Уэльса і яе насельніцтва, але і, напрыклад, у дачыненні да Уалворта ў графстве Дарэм і Уалтона ў Заходнім Ёркшыры.
Саманазва валійцаў - "кімры" (вал. Cymry), а Cymru (Кімры, Кэмры) - валійская назва Уэльса; абодва гэтыя словы паходзяць ад агульнабрытскага слова combrogi, што азначае "суайчыннікі", "сябры". Выкарыстанне слова "Cymry" у якасці эндаэтноніма было распаўсюджана пасля прыходу англасаксаў сярод носьбітаў брытонскай мовы, якія засялялі тэрыторыю сучаснага Уэльса, а таксама каралеўствы паўночнай Англіі і паўднёвай Шатландыі (так званая Старажытная Поўнач). Гэта азначала, што валійцы, якія жылі на тэрыторыі сучаснага Уэльса і на Старажытнай Поўначы, былі адным народам. Эндаэтнонім "Cymry" выкарыстоўваўся, верагодна, да VII стагоддзя. Гэты эндаэтнонім сустракаецца, у прыватнасці, у хвалебнай одзе каралю Гвінеда Кадвалону ап Кадвану ("Маліант Кадвалон", аўтар Афан Фердыг, к. 633 года). У валійскай літаратуры слова "Cymry" выкарыстоўвалася ў Сярэднія вякі для пазначэння валійцаў, хоць больш стары і больш агульны тэрмін "брытонцы" (Brythoniaid) працягваў выкарыстоўвацца для апісання ўсіх плямёнаў брытаў (уключаючы валійцаў) і быў больш распаўсюджаным літаратурным тэрмінам прыкладна да 1200 года. Пасля тэрмін "Сymry" пачалі ўжываць галоўным чынам у дачыненні да валійцаў. Прыкладна да 1560 года напісанне слова было "Kymry" ці "Cymry", незалежна ад таго, пазначала яно назва племені ці мясцовасці.
Верагоднае паходжанне валійцаў ад волькаў ці вількаў дае нам падставу пашукаць карэнні волькаў-вількаў у нашых краях.
Першай у вока трапляе Валынь, размешчаная побач з кельцкай Галіцыяй, як Партугалія побач з іспанскай Галісіяй. Даследчыкі назвы Валынь не ідуць глыбей старажытнаславянскіх плямёнаў і шукаюць карані назвы ў мове дулебаў, якой ніхто не ведае. Разам з тым паходжанне назвы Валынь ад кельцкага племені волкі ўпарта не заўважаецца, як не заўважаецца паходжанне назвы рэчкі Віліі (правы прыток Гарыні) ад вількаў. Ёсць у іх і Тур'я. Часавы разрыў паміж з'яўленнем кельтаў у Галіцыі і з'яўленнем дулебаў на Валыні - каля 1000 гадоў. Дык што зямля пустой і нічыйнай стаяла? Асваенне Валыні кельтамі - справа відавочная, і доўгі сумесны лёс посткельцкіх рэгіёнаў Галіцыі і Валыні не выклікае ніякага здзіўлення. Ну, ад валынскай Віліі да Віліі беларускай - адзін крок.
На Беларусі і ў Віленскім краі мы маем цэлы шэраг тапонімаў, якія паходзяць ад назваў кельцкіх плямёнаў галаў (галатаў) і волкаў (вількаў). Гэтых волкаў аматары ад гісторыі ўжо не адзін раз ператварылі ў ваўкоў, каб надаць ім славянскае паходжанне, але толькі пацвердзілі іхнюю рэальную прысутнасць..
Разам з тым усе тапонімы на гал- ( гаў-, гэль- і інш.), а таксама на вал- ( вол-, віл-, вял- і інш.) маюць выразна кельцкае паходжанне. Рэчка Вілія (Вялля), гарады Вілейка (Вялейка), Вільня пры знешняй славянскай форме маюць кельцкае паходжанне назваў. Рэчка Гаўя, возера Гальве ў Троках маюць тое ж паходжанне назваў.
Ну і галінды (Галіндыя).
Галінды (пруск. Galindi) - заходне-балцкае племя. Этнонім звязваецца з іншым балцкім племем голядзь, якія насялялі ў вярхоўях ракі Протвы.
Этнонім галінды фіксуецца ўжо ў Геаграфіі Пталамея (Кн. 3, гл. 5, 21) сярод усходнееўрапейскіх плямёнаў. Пазней галінды згадваюцца Пятром з Дусбурга: ён піша пра адну з земляў Прусіі - Galindia, а яе насельніцтва заве Galindi.
Пталамей згадваў галіндаў (el: Galindoi) каля 150 года н. э. сярод іншых плямёнаў, якія засялялі Прыбалтыку.
У "Баварскім географе" (каля 840 года) згаданы пяць гарадоў галіндаў (Golensizi) дзесьці ў Верхняй Сілезіі.
Павел Дыякан, гісторык германскага племені лангабардаў, згадаў Галіндыю (Golanda) у сваёй працы Historia Langobardorum (790 год).
У 1326 году храніст Тэўтонскага ордэна Пётр з Дусбурга, апісваючы на латыні заваяваныя ордэнам зямлі і плямёны, згадаў Галіндыю (Galindia) разам з яе насельнікамі галіндамі (Galindite), паказаўшы, што яна размешчана дзесьці ў Паўднёвай Прусіі, вышэй ад раз-мешчаных у Польшчы Мазурскіх азёр.
Падчас вялікага перасялення народаў галінды пусціліся ў міграцыю ва ўсіх кірунках. Частка галіндаў далучылася да готаў. Адным з вынікаў гэтай міграцыі стала тое, што на Пірэнэйскім паўвостраве корань galind- сустракаецца сярод прозвішчаў і тапонімаў непараўнальна часцей, чым у заходняй Прыбалтыцы. Напрыклад, біскуп Прудэнцый Труаскі (846-861) у міры называўся Галіндо і быў іспанскім галіндам, імігрыраваўшым разам з готамі.
Памяць пра голядзь дажыла да дваццатага стагоддзя ў рускіх народных паданнях. Ёсць легенда пра магутнага волата па імені Галяда, які мог кінуць сваю сякеру на трыццаць вёрст з вяршыні сваёй гары. У іншай версіі, два браты-Голяды кідалі сякеру адзін аднаму з процілеглых узгоркаў.
Што да паходжання назвы, то тут мы зноў бачым кельцкае гал-, як і ў галаў ды галатаў, таму паўтараць розныя іншыя здагадкі проста не будзем.
І засталося разгледзець тапонімы і этнонімы з канчаткам на -ва. Тутэйшыя даследчыкі знайшлі гэтае -ва ў вугра-фінскай мове і асабліва самай еўрапейскай комі-пермяцкай мове, там яно значыць рэчка. Усё можа быць, але еўрапейскія даследчыкі, разбіраючы паходжанне назвы заведама кельцкага горада Жэнева, ні пра якіх вугра-фінаў не згадваюць
Назва горада Жэнева у (фр. Genеve, франкаправ. Geneva, ням. Genf, італ. Ginevra, раманш. Genevra) - горад на паўднёвым захадзе Швейцарыі. Сталіца аднайменнага франкамоўнага кантона і адміністрацыйны цэнтр аднайменнай камуны. Паходзіць ад кельцкага слова genawa, што азначае "выгін ракі" ці "вусце" або эстуарый. Эстуарый - гэта аднарукаўнае лейкападобнае вусце ракі, якое пашыраецца ў бок мора ці акіяна), блізка па паходжанні з італьянскім горадам-портам Генуя (італ. Genova).
Асноўныя факты пра паходжанне назвы:
Кельцкія карані: Паселішча існавала на гэтым месцы задоўга да нашай эры як пункт кельцкага племені алаброжаў.
Рымскія хронікі: Упершыню горад згадваецца ў працах Юлія Цэзара ў "Запісках пра Гальскую вайну" на лацінскай мове пад назвай Genava (ці Genua).
Геаграфічнае становішча: Горад гістарычна злучаны з выгінам ракі Роны ў месцы яе выцякання з Жэнеўскага возера.
Сярэднявечнае графства Жэнева, на сярэднявечнай латыні вядомае як pagus major Genevensis ці Comitatus Genevensis (таксама і Gebennensis), стаўшае пасля 1400 года Жэнеўскай правінцыяй Савоі.
Прыблізна так жа еўрапейскія даследчыкі тлумачць назву Варшавы. І не так важна, як трактуецца пачатак слова. А ад Варшавы на ўсход рэкі Нарва, Протва, Дзітва, зноў Нарва, Сваротва і г.д. І што тут гэтае -ва? Вугра-фінская спадчына ці кельцкая традыцыя? Ну добра - рэкі, а што рабіць з этнонімамі: Літва, Дайнава, Судава, Дзяволтва? Тут ніякія рэчка ці вада не праходзяць. Але згадаем гэльскае слова vatra, што значыць агонь. Словам агні, як пазней словам дымы, зусім лагічна было пазначаць заселеную тэрыторыю. А што значаць першыя часткі назваў? На літву адхіляцца не будзем, там версіі ад масцітых гісторыкаў ляжаць штабялямі. Назва судава дадзена немцамі. Sud - па-нямецку поўдзень. Слова судава можна разумець як паўднёвыя агні, хоць немцы пра агні даўно забылі, а сфармавалі назву проста па-кельцкай традыцыі. Асноўная саманазва яцвягаў - дайнава. І дайнава, і судава, і яцвягі, і паляскане - гэта розныя назвы аднаго і таго ж народа. Слова дайнава зусім верагодна паходзіць ад кельцкага слова daoine, што абазначае людзі, народ. Daoineva - дайнава. Тут тое самае, што і з кімрамі, дзе кімры - суайчыннікі, сябры.
У № 27 газеты пазначана, што ў "1-м стагоддзі н.э. Тацыт зафіксаваў у Прыбалтыцы мову падобную на брытскую (адна з кельцкіх)".
Такім чынам тапонімы і этнонімы Панямоння пацвярджаюць кельцкі след на тэрыторыі Беларусі, Летувы і Латвіі. Як узаемадзейнічалі кельты са сваімі папярэднікамі на гэтых тэрыторыях - выцяснялі, асімілявалі, самі асіміляваліся - гэта змест наступных яцвяжскіх замалёвак, але кельцкая складовая будзе суправаджаць нас доўга.
БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Колеры, афарбоўкі і масці ў Лідзе і ў астатняй Беларусі
Станіслаў Суднік
(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)
Афарбоўкі і масці жывёлаў
Пароды сабак
Чэхаславацкі влчак (воўчы сабака)
1 - Сабакі-пастухі і быдлагонныя сабакі, акрамя швейцарскіх быдлагонных сабак. Былая рэспубліка Чэхаславакія
Чэшскі горскі сабака
Не прызнаны МКФ, Чэхія
Чэшскі пярэсты сабака
Не прызнаны МКФ, Чэхія
Чэшскі тэр'ер
3 - Тэр'еры, Былая рэспубліка Чэхаславакія
Чэшскі фаўсек
7 - Выжлы, Чэхія
Шапендуа
1 - Сабакі-пастухі і быдлагонныя сабакі, акрамя швейцарскіх быдлагонных сабак. Нідэрланды
Шарпей
2 - Пінчары і шнаўцары, малосы, горные і швейцарскія быдлагонные сабакі, Кітай
Шарпланінская аўчарка (югослаўская)
2 - Пінчары і шнаўцары, малосы, горные і швейцарскія быдлагонные сабакі, Сербія, Паўночная Македонія
Шатландскі сетар
7 - Выжлы, Вялікабрытанія
Шаўкавісты віндхаўнд
Не прызнаны МКФ, ЗША
Шведскі белы элкхунд
Не прызнаны МКФ, Швецыя
Шведскі вальхунд (шведскі сабака-пастух)
5 - Шпіцы і прымітыўныя пароды, Швецыя
Шведскі лапхунд
5 - Шпіцы і прымітыўныя пароды, Швецыя
Штырыйскі ганчак
6 - Ганчакі і сваяцкія пароды, Аўстрыя
Шыперке
1 - Сабакі-пастухі і быдлагонныя сабакі, акрамя швейцарскіх
быдлагонных сабак, Бельгія
Шы-тцу
9 - Дэкаратыўныя і сабакі-кампаньёны, Тыбет
Шэлці
1 - Сабакі-пастухі і быдлагонныя сабакі, акрамя швейцарскіх быдлагонных сабак, Шатландыя
Эла
Не прызнаны МКФ, Германія
Эпаньёль-дэ-сент-юсюж
Не прызнаны МКФ, Францыя
Эпаньёль-дзю-ларзак
Не прызнаны МКФ, Францыя
Эпаньёль-понт-адэмер
7 - Выжлы, Францыя
Паўднёва-русская аўчарка
1 - Сабакі- пастухі і быдлагонныя сабакі, акрамя швейцарскіх быдлагонных сабак, Расія
Эрдальтэр'ер
3 - Тер'еры, Англія
Эстонскі ганчак
Не прызнаны МКФ, Эстонія
Эштрэльская аўчарка
2 - Пінчары і шнаўцары, малосы, горныя і швейцарскія быдлагонныя сабакі, Партугалія
Ямтхунд (шведская лайка)
5 - Шпіцы і прымітыўныя пароды, Швецыя
Японскі тэр'ер
3 - Тэр'еры, Японія
Японскі хін
9 - Дэкаратыўныя і сабакі-кампаньёны, Японія
Японскі шпіц
5 - Шпіцы і прымітыўныя пароды, Японія
(Працяг у наступным нумары.)
Святло беларускага слова
У рэкрэацыі "Святло беларускага слова" СШ 15 праходзіў настаўніцкі тыдзень "Падарожжа ў часе: адукацыя 1950- 2020 гадоў". Вучням і настаўнікам для разгляду прапанаваны вучэбныя і метадычныя выданні, перыёдыка, сродкі навучання розных гадоў.
ТК "Адукацыя Лідчыны".
В Е Р А С Е Н Ь*
Аповесць
Ежы Путрамант
Том першы
(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)
Фрыдэберг спыніўся, як укопаны. Ён выглядаў, бездапаможным, як пакрыўджанае дзіця, яго ніжняя губа адвісла і дрыжала, быццам ён вось-вось заплача.
- Бачыш, сам разумееш... Усялякія раптоўныя ад'езды могуць быць, інспекцыі. Цяпер... гарачы перыяд...
- Гэта ж твой уласны? - Фрыдэберг зірнуў на яго са слабой надзеяй.
- Так! - фыркнуў Бурда. - Але ў Міністэрстве ніколі не ведаеш, можа раптам узнікнуць дэфіцыт. У такія часы заўсёды трэба спадзявацца на сябе.
- Але я адразу ж адпраўлю яго табе назад, заўтра...
- Дарагі мой, ты ж сам мне казаў, якія тут дарогі. Ён разаб'е маю машыну, а потым... Карацей, не хвалюйся, вось табе... - працягнуў ён яму сінюю кніжку, - цягнік у 2:52. - Ён зірнуў на гадзіннік, - у цябе тры гадзіны. Адна перасадка ў Развадаве.
- Напэўна, без першага класа...
- Дарагі мой! - суха пачаў Бурда, і той адразу ж змяніў тон.
- Але, ясна, ясна. Ты маеш рацыю, згода. Толькі тут, у Варшаве! На вакзал, - ужо прасіў ён. - Каб не гэты, Мінейка! Дзе мне яго злавіць?
- Тэлефануй у начныя клубы. Ён, напэўна, у нейкай забягалаўцы.
- Добра, добра. Ну, я яму пакажу! Я бягу.
- Але пачакай, зараз машына будзе тут.
Фрыдэберг кінуўся да тэлефона. Ён ліхаманкава набіраў нумар, чакаў, прытупваючы нагой, пачынаючы з "тут генерал", і зноў, пакуль хтосьці ў зале не абвяшчаў: "Ці не тут паручнік Мінейка?" Эфектыўнасць гэтых заклікаў усё больш хвалявала Фрыдэберга. Ён вылаяў няшчаснага ад'ютанта, заварушыўся, падскочыў і нарэ-шце здаўся:
- Я аб'еду ўсе гэтыя бардэлі...
Машына таксама спазнялася. Фрыдэберг хадзіў па пакоі, упарта гледзячы пад ногі, і Бурда раптам зразумеў - вось - яму было сорамна за яго, Бурду. Гэтыя разлікі, тонкія і хітрыя, бясследна змыліся пагрозлівай рэаль-насцю. Злосць, адчай і абраза ўспыхнулі ў ім, як зубны боль, і ён прашыпеў, хутчэй для сябе:
- Падманулі, так падманулі !
- Загналі ў бутэльку, сапраўды. Ох, гэты Гітлер! - прабурчаў Фрыдэберг. - Я заўсёды казаў, што палітыка - гэта глупства, падман, армія - гэта аснова!
- Трэба яе мець, - хацеў яго падцяць Бурда, але прыйшоў шафёр, і Фрыдэберг упаў у нічога не варты аптымізм развітання:
- Таму памятай, - амаль крыкнуў ён. - Тлумач ім. І не хвалюйся за свайго. Янка, я вазьму гэта на сябе. Тры-майся, чаго, чорт вазьмі, ты хацеў? Спакойнай старасці? Зрэшты, усё будзе добра!
Ён пабег па лесвіцы, шафёр ледзь паспяваў за ім. Бурда выдыхнуў, але толькі павярхоўна. Ён пачаў па-чарзе тэлефанаваць на Замак, на Вярбовую, у ГІШ. Верхаводы былі занятыя, у іх не было часу для Бурды. Катастрофа разрасталася, з агульнай станавілася асабістай. Яму здавалася, што яго забылі, адсунулі ўбок, выкінулі на сметнік. І з гэтым Вестры - як ён мог, як ён мог зрабіць такую дурасць... З вялікім намаганнем ён загадаў сабе: спакой, спакой, не думаць... Ён кружыў па пакоях, аглядаў добраўпарадкаваную кватэру, сонечную сталовую, кар-ціны Стрыенскай і Скочыласа, Мальчэўскага, з тых леп-шых, выключна бязрогіх, пайшоў у кабінет, машынальна адчыніў нейкую шуфляду стала, стаў перад кніжнай шафай. "Што, чорт вазьмі, я развітваюся з усім гэтым?" Ён злосна пайшоў у ванную, але ў калідоры ўспомніў: Караліна, Шарлотка, апошняя называлася Скарлет. Ён запатрабаваў міжнародную. Блукаў далей, чакаючы.
- Алё? Гэта ты, Карусь? Ну, як там над нашым морам, ад якога мы не дазволім яму адапхнуць нас?
- Што? Ты таксама не дазволіш мне адапхнуць цябе? А я што сабака?
- Дарагая мая, я ўсё ж прасіў бы цябе вярнуцца. Што? Не, не, гэта ўжо не жарт. Так. Лепш заўтра, чым паслязаўтра. ? Не, нічога не здарылася. Што? Выключана, гэта занадта доўга. І ведаеш што, вазьмі гэтыя дробязі, фарфор, срэбра, карціны. Мэбля няхай застаецца. О не, клянуся. Я проста зсумаваўся па табе. Чаму фарфор? Я таксама зсумаваўся па ім. Менш, менш, чым па табе, вядома. Ты ж разумееш, розныя валацугі могуць спаіць вартаўніка, абабраць і цябе? Ніхто цябе ў мяне не ўкрадзе, праўда? Таму заўтра, згода. Бывай, мая дарагая, цалую ручкі, дабранач, дабранач.
Ён думаў пра Скарлет, мабыць, хвіліны тры. Яны былі разам дванаццаць гадоў, але яго запал да яе яшчэ не астыў. Вядома, былі і прыгоды, але пасля кожнай ён вяртаўся да яе з яшчэ большай асалодай. Яркая, ветлівая Скарлет, несумненна, адыграла значную ролю ў гэтай прыхільнасці, любіла распальваць рэўнасць і ўмела выйграваць. Часам гэта даводзіла яго да лютасці. Гэта не непахісная, жахліва, смяротна верная Леакадзія. Ён думаў пра Скарлет; яму здавалася, што яе прысутнасць дапа-магла б яму перанесці гэты цяжар, які цяпер прыдушыў яго аж да задышкі. Ён з цяжкасцю атросся і накіраваўся ў свой кабінет. Тэлефон паклікаў яго назад.
- Дырэктар Гасько? Ну, добра, чаго хоча дырэктар Гасько а дванаццатай гадзіне ночы? Так, так, так! Ну і што з таго? Якая зноў сітуацыя? Няхай пан менш слухае бабскія плёткі і больш загады начальства. Як? Мой пане, што вы зноў знайшлі? Вязні? З якога часу яны ў распа-раджэнні Унутраных спраў? Да справядлівасці з імі, да яснай справядлівасці! А, дык гэта адтуль? Добра, каар-дынуй. Добра, транспарт двухсот палітычных вязняў... Вельмі небяспечных... Добра. Камуністы? А хто ж іншы можа быць вельмі небяспечны? Ну і што, што ў Казя-боры? Выдатна. Якраз у Казяборы! Ну і што, што гэта блізка да мяжы? Вы баіцеся, што мы заразім Германію камунізмам? Ну, дык, які сэнс ва ўсёй гэтай балбатні? Адпраўце іх у Казяборы. Дабранач.
Ён з раздражненнем паклаў слухаўку. Тупасць Гасько была невыноснай. Часам яму здавалася, што той наўмысна прыкідваецца дурнем, каб прымусіць началь-ства загаварыць. Ён нервова пазяхнуў. У кабінеце ён падышоў да вогнеўстойлівай касы, замаскіраванай пад падручную бібліятэку, набраў нумар, адчыніў тры замкі і дастаў тоўсты сшытак у цялячай скуры.
"21 жніўня, панядзелак", - напісаў ён і спыніўся. "Рыбентроп паляцеў у Маскву. Цалінкевіч быў вельмі засмучаны, паведамляючы мне гэтую навіну. Думаю, так! Нас цалкам пераплюнулі, зрабілі з нас поўных дурняў. Калі б я быў Бекам, я б стрэліў сабе ў лоб - такі заўсёды быў перакананы, што ён зможа трымаць Гітлера пад ручку. Тады, у сакавіку, я адчуваў, што гэта рызыкоўная камбінацыя, я нават раіў яму, я папярэджваў яго..."
Ён не мог успомніць, як гучалі гэтыя папярэджанні, перагортваючы некалькі дзясяткаў старонак. Сакавіцкая запіска, аднак, выглядала інакш, чым яна здалася яму хвіліну таму. Ён прачытаў толькі: "Бек больш спакойны, чым хто-небудзь мог падумаць. Напэўна, каб супакоіць некаторых з нас. Ён лічыць, што ўсё можна аргані-заваць, што фундаментальную палітычную лінію яшчэ можна захаваць. На гэтыя патрабаванні трэба рэа-гаваць прызывам рэзервістаў, пагрозай саюзаў - пакуль гэта не тычыцца Масквы - і гэтак далей. Што гэта супакоіць Гітлера, і праз нейкі час можна будзе вярнуц-ца да фундаментальных дыскусій пра Усход. Яго логіка і фантазія бездакорныя. Ён сапраўдны палітык".
Ён сядзеў, курыў цыгарэту і з агідай, быццам на каханку, якая здрадзіла, глядзеў на тоўстыя, светла-крэ-мавыя старонкі сшытка, запоўненыя бліскучымі, абыяка-вымі літарамі. З раптоўным запалам ён закрэсліваў увесь пачатак, зноў і зноў. Непрыгожая, чорная пляма. Ён узяў сцізорык, правёў рысу, адрэзаў няшчасную старонку і спаліў яе.
Пачаў зноў: "21 жніўня, панядзелак. Рыбентроп паляцеў у Маскву. Я цалкам усведамляю гістарычнае значэнне дзён, якія надыходзяць. Гэта выпрабаванне, гэта Божы суд: ці справа нашага жыцця падоле неспрыяльнасці гісторыі? Ці перарабілі мы нацыю вар'ятаў? Меў рацыю Вяржынскі - я асуджаю вас на веліч, без яе з усіх бакоў згуба".
Ён спыніўся, зноў закурыў, на хвіліну задумаўся. "Я з раніцы на нагах. Капанне равоў. Насельніцтва ў энтузіязме, у нас ніколі не было такой добрай унутранай сітуацыі. Перадача зброі. Усюды мяне вітаюць з павагай і любоўю. Нацыі патрэбны сімвалы. Натоўп педантаў у міністэрстве, з цяжкасцю я выключыў найважнейшых. Я арганізаваў культурныя забавы для нашага жаўнера". Падумаў пра Фірстаўну, зноў здалася яму захапляльнай, але цяпер Рыбентроп яго астудзіў. "Апазіцыя - бедныя палітычныя гандляры, якія не дараслі нам да пят..." Ён зноў спыніўся. Які сэнс мае цяпер, зжалься Божа, гэтая перамога? Праз хвіліну ён супакоіўся: дзеля гісторыі, няхай ведаюць, як людзі выдавалі з сябе да апошніх жыл камендантаў. "Вестры - агідны махляр. Што азначае гэтая скупка акцый цяжкай прамысловасці? Я падскурна адчуваў махляр-ства, і Пекараў не аддаў. Пасля паўдня некалькі няваж-ных канферэнцый. Стары патэлефанаваў з Улодавы, хваляваўся за драцяную сетку. Мілы, хоць і абмежа-ваны. Бек быў недаступны, я дамовіўся пра сустрэчу, але ён сапсаваў усё ў апошнюю хвіліну. За тое быў Фрыдэберг, які, аднак, пастаянна хварэў на Напалеона. Абяцаў дапамагчы. Гэта задача дзяржаўнага дзеяча. Пры сённяшняй адміністрацыйнай тэхніцы дзяржава паглынута спецыялізацыяй. Патрэбна аб'яднаць высі-лак машыны, кампенсаваць недахопы іншых рэсурсаў, каардынаваць таксама на таварыскім узроўні. Скар-лет вяртаецца заўтра. Яна ўпіралася, каб да сярэдзіны верасня, я ледзь пераканаў яе. Гасько - дурань".
Ён перачытаў усё нанова. Чагосьці не хапала. Ён дадаў: "Шчырасць - гэта не пытанне волі, гэта навык. Недастаткова проста хацець быць шчырым, трэба ўмець. Асабіста я гляджу ў будучыню са спакоем. Я веру ў тое, чаго мы дасягнулі".
Ён зашпіліў сшытак на аплік, паклаў яго ў касу і лёг. Баяўся бяссоніцы і распрацаваў асаблівую тэхніку засынання.
Трэба было загадаць свядомасці вызваліцца ад думак, якія яе ахінулі. Але паспрабуйце ў такі дзень пазбег-нуць клопатаў. Кожная радасная думка, сутыкнуўшыся з Рыбентропам, распаўзалася, знікала. Жалю вартыя пера-могі перад абедам. Яму здавалася, што ён пасталеў на дзесяць гадоў з той пераможнай бітвы з чатырма палі-тыкамі - настолькі дзіцячай была яго ўласная радасць ад першай паловы дня. Ён адчайна адштурхваў тую трывогу, якая ціснула з усіх бакоў, жахаючыся прывіду блукання па кватэры ў халаце, пазяхання, раскладання пасьянсаў. Не, не было ў гэты дзень ніякіх выразных нітак, за якія можна было б учапіцца, каб заснуць. Скарлет? Ну і што? Фрыдэберг? Зараз, зараз, добра, што з Янкам залатвіў... Ці сапраўды добра? Ці не было б лепш з Шэмбекам, з МЗС? Хлопец ведае французскую... Не, гандаль дабіты, не вытрымаў выпрабавання адным днём. Нешта блукала там, на парозе свядомасці, ён з цяжкасцю схапіў няпэўныя падказкі. Раптам яго асяніла. Машына. Добра, што ён не аддаў яе Фрыдэбергу. Чаму? Ён не дадумаў гэтага да канца, ён проста адчуў, што гэта добра. Заснуў.
7
Іх разбудзіў трэск вагонаў. Лакаматыў усё яшчэ далёка вішчаў, цягнік павольна рухаўся. Кальвэ зірнуў на закратаваныя вокны. Слаба асветленыя вакзальныя будынкі пасоўваліся назад.
- Красневіцы, - прачытаў паліцыянт, - пракляцце, паўдня тут стаялі, заблыталіся там, ці што?
- Куды мы едзем? - спытаў Кальвэ.
- Не твая справа! - прабурчаў паліцыянт. - Ды і адкуль мне ведаць?
- Напэўна, у Луцк. Яны ачышчаюць пяерадполле, - пазяхнуў Крыгер. І адразу зрабіў некалькі абагульненняў на гэтую тэму.
- Пане ўлада, - сказаў Вальчак, - вас гэта таксама датычыць, ану, даведайцеся, куды?
Паліцыянт хвіліну лаяўся і пагражаў, што не будзе служыць пасыльным для вязняў, хоць палітычных, потым даволі спружыніста ўстаў і пайшоў у наступнае купэ.
Яшчэ аганькі за акном: доўгі таварны цягнік, туман-ныя фігуры жаўнераў, іржанне коней. Паліцыянт вяр-нуўся:
- Вам нельга гаварыць. Не на імяніны да цёткі, гэта факт.
- А чаму столькі чакалі? - Вальчак не пераставаў, што, каляя занятая?
- Да д'ябла тую каляю! Яны не ведалі, дзе ваша паскудства дзець. У Юрату? У Закапанэ? У Варшаву? - пыталіся яны.
- І што, Варшава?
- Думала, думала, і прыдумала. Найгоршае з магчымага. У Казяборы.
Вальчак штурхнуў Кальвэ. Цягнік паскараў бег, Крыгер, ніколькі не турбуючыся за недакладнасць сваіх папярэдніх абагульненняў, снаваў новыя, на гэты раз абса-лютна непераадольныя. Астатнія заснулі нанава, рэдкія прыпынкі, міма праносіліся чарнейшыя за ноч брылі будынкаў, часам з трэскам пралятаў сустрэчны цягнік, білі ў вокны хвалі хуткаснага шуму, яны шапталі. З газет, якія яны бачылі здалёк, з урыўкаў размоў на станцыях, з настрояў паліцыянтаў малявалася карціна неспакойнага жні-ўня. Апошняе надавала своеасаблівы сэнс іхняму і без таго дзіўнаму ад'езду. З Каранова, варшаўскіх турмаў, нават з Гародні, з Галіцыі, назбіралі іх тут некалькі турэмных вагонаў, адных палітычных, адных камуністаў, і вязуць - невядома - ці хутчэй ужо вядома, пад самую нямецкую мяжу.
- Няма ніякай гаворкі - падсумаваў Вальчак, - будзе вайна.
Ён змоўк, магчыма, задумаўся, магчыма, зноў за-драмаў. Кальвэ не мог заснуць. Раз, разбуджаны, асабліва сядзячы на гэтай вельмі вузкай лаўцы, асабліва з тым сэ-рцам, якое зноў пачало збівацца. Таму ён думаў. Але стомленасць была занадта вялікая. Гэтыя думкі, не зусім кальвіянскія, матэматычна недакладныя, адсартаваныя па важнасці, нахлынулі на яго. Пакінутыя без увагі, на мяжы сну, яны прыбывалі, прыцягнутыя нейкім назойлівым па-чуццём, набіраючы колеру, становячыся сапраўды цялес-нымі, маляўнічымі. Яму хапала толькі свядомасці, каб стрым-ліваць вобразы, не дазваляць выкліканым поста-цям рабіць сваё, не дазваляць паслядоўнасці падзей разы-ходзіцца.
Спачатку - з'едлівае, самае асабіста балючае: арышт. Як ён мог так па-дурному трапіцца! Ён чуў, што Вырабка падазраюць; хто яго папярэдзіў, хто? Партыка? Загінуў у Іспаніі, пад Таруэлем? У гарах Мадрыда? Д'ябал яго бяры, цяпер не пра Іспанію, цяпер пра Вырабка. Тая цукерня на Макатоўскай вуліцы. Яны ўжо чакалі, адзін ля ўваходу, напалову схаваны за вешалкай з паліто, другі і трэці ўнутры, нібыта пілі каву, але сачылі за ім тым агід-ным, хітрым, алавяным позіркам, які можна было адчуць нават праз газету.
І хто, акрамя Вырабка, ведаў пра сустрэчу? Лена? Яна павінна была прывесці з сабой другога. Як Вырабак даведаўся? Аказваецца, цэлыя гады канспірацыі не навучылі некаторых людзей элементарным асновам асця-рожнасці. Вальчаку трэба расказаць гэтую гісторыю; ён спецыяліст па такіх справах, і яго арышт на той няўдалай сустрэчы моладзі таксама быў мутным.
Дзве супярэчлівыя плыні. Халадок каля сэрца, занадта шмат правалаў, яшчэ раз усё трэба было б пера-гледзець, асабліва цяпер, калі партыя распушчана. Калі б ім давялося рабіць усё спачатку, правяралі б кожную цаглінку, ці не расколата ўнутры.
І цёплая плынь, якая разгладжвала маршчыны на лбе, аж да ўсмешкі пад прыплюшчанымі павекаў: добра, што ён зноў сустрэўся з Вальчаком.
(Працяг у наступным нумары.)
* Jerzy Putrament. Wrzesien. Ежы Путрамант. Верасень. Аповесць у двух тамах.
Пераклад Станіслава Судніка.
Францішак Багушэвіч1
Напалеон Роўба
18 красавіка гэтага года памёр вядомы віленскі юрыст і народны пісьменнік Францішак Багушэвіч.
С.п. Францішак Багушэвіч нарадзіўся ў 1840 годзе ў маёнтку Свіраны каля Вільні ў сям'і шляхетных і сярэдне заможных бацькоў. Ён скончыў чатыры гады базыліянскай школы ў Вільні, а потым перайшоў у гімназію. Пасля заканчэння гімназіі паступіў у Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт, каб вывучаць матэматыку і прыродазнаўчыя навукі. У 1860 годзе ён вярнуўся дадому, дзе неўзабаве яго паклікалі выкладаць у спецыяльна заснаваную багатым і шляхетным грамадзянінам краю Звяровічам школу для сялян ў Доцішках (Лідскі павет). У 1863 годзе паехаў у Нежын і паступіў у юрыдычны ліцэй, які выдатна скончыў.
З таго часу с.п. Ф. Б. быў юрыстам па прафесіі і заставаўся ім да канца жыцця, хоць і з некаторымі зменамі. Спачатку кандыдат на судовыя пасады, а потым следчы, ён жыў у Чарнігаўскай і Валагодскай губернях. Быў вымушаны наведваць па службовых справах велізарныя тэрыторыі і сустракацца з незлічонымі людзьмі, пакінуў пасля сябе пачэсную памяць у шырокіх колах.
У 1884 годзе ён падаў у адстаўку і пасяліўся ў Вільні. Аднак, сродкі не дазвалялі прысвяціць сябе любімым літаратурным заняткам, і ён быў вымушаны вярнуцца да працы юрыста і заставаўся ім да канца жыцця, стаўшы пераважна адвакатам бедных. С.п. Ф. Б. адразу з моманту з'яўлення ў Вільні і да свайго апошняга часу быў паглынуты жыццём і вывучэннем розных бакоў чалавечых стасункаў, асабліва адданы фальклору, пачаў літаратурныя заняткі, якімі раней займаўся толькі спарадычна і выпадкова. Але ён мала пісаў па-польску, бо хацеў пісаць у першую чаргу для людзей, якія жывуць на яго радзіме (Ашмянскі павет) і размаўляюць пераважна па-беларуску.
І вось гэты паэт толькі ў сваім прыватным жыцці цяпер стаў беларускім паэтам, паэтам унікальным у сваім родзе. Беларуская мова, як вядома, хоць і багатая, гучная і культурная, ужо больш за дзвесце гадоў сышла са шляху далейшага літаратурнага развіцця і засталася выключна здабыткам і спадчынай народа.
Таму нябожчык Ф. Багушэвіч сутыкнуўся з цяжкай задачай бо не меў ні адпаведных узораў, ні дастатковай колькасці крыніц.
Яму заставалася толькі цалкам чэрпаць з адзінай крыніцы - вуснаў народа - і належным чынам апрацоўваць атрыманы такім чынам матэрыял.
І ён так і зрабіў. Дзевяць гадоў таму выйшаў першы зборнік Мацея Бурачка "Дудка", а праз некалькі гадоў, другі -"Смык" Сымона Рэўкі з-пад Барысава. Абодва гэтыя зборнікі вельмі падобныя па форме да гавэндаў і лірыкі Уладзіслава Сыракомлі і, як і творы Сыракомлі, нясуць у сабе глыбокую павагу да народа. Тры чвэрці з іх утрымліваюць арыгінальныя творы с.п. Ф. Б. і ахутаныя тужлівым натхненнем, а таксама часта прыемным і шчырым гумарам. Гэтыя зборнікі, напісаныя правільнай беларускаю мовай, стануць манументальнымі, калі ўлічваць, што мова народа пастаянна і ўсё больш забруджваецца.
З яго друкаваных твораў дагэтуль вядомы толькі кароткі сатырычны твор "Траляляначка", прысвечаны адносінам паміж дробнымі землеўладальнікамі.
Аднак многія творы нябожчыка засталіся ў рукапісах, і ёсць надзея, што яны будуць уключаны ў новую кнігу, для якой с.п. Ф. Б. ужо прыдумаў назву. Мае быць гэта зборнік твораў "Скрыпка". Вялікай стратай для грамадства стала яго заўчасная смерць, бо ў выніку ён не завяршыў сваю манументальную працу, а менавіта "Беларускі слоўнік".
Такая праца магла б стаць падмуркам для будучых даследчыкаў мовы і ў пэўным сэнсе крыніцай, якая спарадзіла б далейшых працаўнікоў на гэтай ніве.
Таму не дзіўна, што прадстаўнікі ўсіх сацыяльных класаў прысутнічалі на яго пахаванні ў Жупранах і ў яго гонар ўсклалі вянкі на магілу нябожчыка як знак прызнання дасягненняў.
Пераклад Леаніда Лаўрэша.
1 Rouba Napoleon. Franciszek Bohuszewicz // Tygodnik Ilustrowany. № 23. 9.06.(27.05.). 1900.
Беларусь абуджаецца...1
Чэслаў Янкоўскі
Ад перакладчыка: Чытача не павінна бянтэжыць тое, што ў рэаліях 1918 года для Янкоўскага ўсе рыма-католікі - палякі.
Гэта было даўно, вельмі даўно. Да вайны!... Добрых сямнаццаць гадоў таму.
Па велізарных прасторах царскай Расіі велізарная бюракратычная армія ўсемагутнага міністра Сіпягіна палявала на "крамолу" з ахвотай і пышнасцю магнацкіх аблаў. Яшчэ моцна трымаліся путы падзелаў. Сам фон Плеве "зацягваў повязі", якія звязвалі Фінляндыю з імперыяй, і неўзабаве ён змяніў Сіпягіна ля руля пачварнай дзяржавы. Абмяжоўваліся непакорлівыя "земствы". Вялікадзяржаўны стан Расіі пранізваў увесь свет. Саюз з Францыяй быў у поўным росквіце, балканскі вулкан яшчэ толькі дыміўся па прыгожых мантыях імператараў Расіі і Аўстра-Венгрыі, тэлеграма Мікалая II спыніла грэка-турэцкую вайну... Японскія гарматы яшчэ не стралялі па Ялу і Чэмульпо. Эмігранцкія дактрыны і прапаганда Пляханавых, Леніных і Чарновых яшчэ толькі пачалі пранікаць у сялянскія і пралетарскія масы. Так званыя нацыянальныя рухі ледзь падавалі знакі жыцця. Літоўскага пытання практычна не існавала, газета "Аўшра" толькі прамільгнула, бліснула і згасла, з прускай Літвы даносіўся голас "Вапраса", як гук далёкага звона2. Беларускія "чытанкі" толькі-толькі праніклі ў прагныя розумы дзясятка менскіх гімназістаў, а надзвычай рэдкія асобнікі "Дудкі" Багушэвіча на Дняпры, Дзвіне і Прыпяці ці шанаваліся з сімпатыяй, ці выклікалі здзіўленае пацісканне плячамі.
Але так, як вясной ралля нібы ўздымаецца і траціць зімовую мёртвасць, гэтак жа ўздымалася і неабсяжная беларуская этнаграфічная тэрыторыя. Пранізлівыя вочы людзей, якія глыбока і тонка адчувалі "мясцовыя ўмовы", ужо бачылі, што з'явілася расколіна, праз якую рана ці позна мусіў прайсці жыватворны імператыў моцы, які ўздоўж этнаграфічнай мяжы адштурхоўваў Беларусь ад магутнай масы расійскага дзяржаўнага калоса.
Адным з гэтых людзей быў, перш за ўсё, Эдвард Вайніловіч, законны прадстаўнік Беларусі, чалавек невычэрпных заслуг ва ўсіх грамадскіх справах Міншчыны, патрыярх мясцовых землеўладальнікаў, годны і адданы сваёй справе земляроб, уладальнік значных маёнткаў пад Слуцкам, шматгадовы знакаміты старшыня Мінскага сельскагаспадарчага таварыства, першакласны арганізацыйны талент з жалезнай энергіяй і патрыярхальным самаўладдзем, тыповы "шляхціц на загродзе", які спалучае каталіцкі запал, ганарлівую пыхлівасць і недвухсэнсоўныя амбіцыі алігарха старых часоў. Абраны ў 1906 годзе ў Дзяржаўную раду ад Менскай губерні, ён не адчуваў сябе дастаткова ўпэўнена на гэтай вялікай арэне і не прыняў прапанаваную яму пасаду намесніка міністра сельскай гаспадаркі ў першым паўпарламенцкім кабінеце і вярнуўся, як Цынцынат, да плуга. Сёння яму 70 гадоў, "дзеячу" не дзяржаўнаму, а par excellence - краёваму.
Ужо ў 1901 годзе, падчас памятнай, уражлівай сельскагаспадарчай выставы - чыста польскай! - у Мінску, Вайніловіч выразна адчуваў набліжэнне моманту, калі Беларусь апынецца на пераломным моманце гісторыі...
* * *
Сямнаццаць гадоў праляцелі неверагодна хутка! У імгненне вока паспела беларускае пытанне, як плод раптоўна і нядбайна выстаўлены на занадта моцнае сонца, перш за тое, як ён паспеў належным чынам развіцца. Рос ненармальна - спачатку спёкся, так бы мовіць, у гарачыні нямецкага наступу, а потым ва ўсерасійскай рэвалюцыі. І раскалоўся напалову.
Вялікі, пераможны нямецкі наступ восенню 1915 года ўварваўся ў Беларусь. Штаб-кватэра найстарэйшых і найбольш актыўных дзеячаў беларускай нацыянальнай эмансіпацыі знаходзілася ў Вільні. У Вільні, яшчэ ў "вольны" 1906 год, пачало выходзіць першае ў Расіі беларускае выданне "Наша Ніва". Нямецкія акупацыйныя ўлады, увайшоўшы ў Вільню, праявілі шчодрую прыхільнасць да беларускага нацыянальнага руху - беларускім школам дадзена поўная свабода, было дазволена выдаваць новую беларускую газету "Гоман", афіцыйна заяўлена, што "ў басейнах рэк Дзвіны і Нёмана прачынаецца да новага нацыянальнага жыцця старажытны народ са сваёй мовай і культурай - беларусы", і, нарэшце, было загадана, каб у афіцыйнай мове замест цяперашніх назваў: Weissrussen і Weissrussland выкарыстоўваліся назвы: Weissruthenen і Weissruthenien.
Аднак этнаграфічная тэрыторыя беларускага народа, якая налічвае прыблізна 8-9 мільёнаў "душ", вельмі вялікая. Яна цягнецца ад Беластока да Смаленска і ад Даўгаўпілса да Чарнігава. Пад нямецкай акупацыяй знаходзілася толькі вузкая паласа этнаграфічнай Беларусі з напалову польскімі паветамі Гарадзенскай губерні, а таксама польскім горадам Вільняй і польскім сельскім насельніцтвам, якое акружала яго з захаду. Таму не дзіўна, што як толькі ўпаў бюракратычны і русіфікатарскі расійскі царызм, у сакавіку 1917 года ў Менску сабраўся агульны з'езд, ці беларускі сойм, які абвясціў аўтаномію ўсёй Беларусі ў яе этнаграфічных межах і абраў Беларускі нацыянальны камітэт з 53 чальцоў у якасці свайго пастаяннага выканаўчага прадстаўніцтва.
І здарылася нешта незвычайнае, але характэрнае. Беларусаў як у Вільні, так і ў Менску, узначалілі карэнныя палякі. У Вільні - пан Антоні Луцкевіч і пан Вацлаў Ластоўскі, сын лекара-землеўладальніка з Крэва, што на Ашмяншчыне. У Менску старшынём вышэйзгаданага Беларускага нацыянальнага камітэта стаў пан Раман Скірмунт - вядомая і выбітная асоба.
Пан Раман Скірмунт, якому зараз 49 гадоў, паходзіць са старажытнага роду са шматлікімі сямейнымі гнёздамі на землях былога Вялікага Княства Літоўскага. Нарадзіўся ў спадчынным маёнтку Парэчча, недалёка ад Пінска, дзе цяпер займаецца гаспадаркай3. Ён мае нямецкую адукацыю. Парэчча, з яго знакамітай фабрыкай сукна, да нядаўняга часу было моцным прамысловым паселішчам, і таму спадчыннік Парэчча выдатна разбіраецца не толькі ў сельскай гаспадарцы, але і ў эканамічных пытаннях, нейкі час ён быў віца-прэзідэнтам Менскага сельскагаспадарчага таварыства. Глыбока і ўсебакова адукаваны, ён мае незвычайную сілу духу, грамадзянскую адвагу і вялікую працавітасць. Быў дэпутатам ад Менскай губерні ў першай Думе, дзе яго смелая прамова з крытыкай "трудавікоў" зрабіла вялікае ўражанне, і ў Дзяржаўнай радзе, з якой ён выйшаў у адстаўку. Па сваіх перакананнях і тэмпераменце ён англійскі торы. У грамадскае жыццё яго ўвёў пан Эдвард Вайніловіч, яго і Вайніловіча звязвае не толькі даўняе сяброўства, але і духоўнае сваяцтва. Можна сказаць, што Раман Скірмунт шмат у чым з'яўляецца прадаўжальнікам грамадскай і грамадзянскай дзейнасці, спадчыннікам ідэй і пачуццяў Нестара менскай абшарніцкай шляхты.
Берасцейская мірная лінія была праведзена на карце Усходняй Еўропы. Што ў ёй найбольш уражвае? Перш за ўсё тое, што яна не зусім супадала з лініяй нямецка-расійскага ваеннага фронту.
Чаму?
Давайце на Берасцейскай мірнай лініі пашукаем горад Друя. Тут сыходзяцца тры этнаграфічныя дзяржавы: латышская (у Курляндскай губерні), літоўская (у Езерскім павеце, Ковенскай губерні) і беларуская (у Віцебскай губерні). З гэтага пункта Берасцейская мірная лінія імкнецца да літоўска-беларускай этнаграфічнай мяжы. Яна праходзіць па ёй, старанна аддзяляючы раскіданыя літоўскія паселішчы ад беларускай этнаграфічнай масы. У Свянцянскім павеце, у Лынтупах пана Бішэўскага, у Ольшава пана Ал. Хамінскага, Шамятоўшчыне пана Бал. Скірмунта, Гярвятаў Дамейкаў, Варнянаў (да нядаўняга часу Снядэцкіх) і, нарэшце, у Ашмяне, дзе адразу за ракой Гаўя, уздоўж якой праходзіць лінія міру, няма ніводнай літоўскай вёскі.
Можа, я не буду занадта смела выказваць здагадку, што Берасцейская мірная лінія пайшла менавіта ў гэтым кірунку таму, што цэнтральныя дзяржавы старанна хацелі - у межах сваіх магчымасцей - аддзяліць усё беларускае пытанне ад Цэнтральнай Еўропы разам з этнаграфічнымі беларускімі землямі, пакінуўшы яго Расіі як унутраную расійскую справу. Больш за тое, мы ўжо маем перад сабой першы факт, які надта выразна пацвярджае гэтае меркаванне. На зварот Беларускага нацыянальнага камітэта ў Менску, падпісаны панамі Раманам Скірмунтам, Зянкевічам і Алексюком, накіраваны нямецкаму канцлеру з патрабаваннем палітычнай незалежнасці для ўсёй Беларусі ў яе этнаграфічных межах, уключаючы Вільню, Гародню, Беласток і Брэст-Літоўск, быў дадзены катэгарычна адмоўны адказ. "Нямецкі рэйх, - гаварылася ў тэлеграфным паведамленні з канцылярыі Вольфа, - абавязаўся не падтрымліваць ніякіх сепаратысцкіх тэндэнцый у Расіі".
Спакой. Нас зараз хвалюе не беларуская палітыка, а тое, што яе кіраўніцтва ўзначаліў карэнны паляк з цалкам цвярозым розумам і разважлівасцю, якая ніколі раней не ставілася пад сумнеў. Несумненна, у палітычных дзеяннях Беларусі ёсць польскі нацыянальны матыў. Які ён? Той самы, што і ва ўкраінскай палітыцы. Польскі элемент, які раней называўся "красовым", паверыўшы ў спрыяльную палітычную будучыню як для Украіны, так і для Беларусі, шукае ў лоне незалежнай Беларусі і незалежнай Украіны бяспекі і абароны сваіх нацыянальных і матэрыяльных інтарэсаў. Ён жадае захаваць і замацаваць іх у новых дзяржаўных утварэннях, ці нават проста ў шырока аўтаномных. Ён хоча жыць! Не пад сцягам бясконцага польскага ірэдэнтызму, а пад прыкрыццём краёвага, лаяльнага суграмадзянства. Гэтая, і ніякая іншая, польская нацыянальная палітычная думка была ўвасоблена ў прамове пана Яўхіма Барташэвіча "да братоў украінцаў" ля падножжа помніка Хмяльніцкаму ў Кіеве. Тая ж заклапочанасць польскай маёмасцю дыктавала прыняцце панам Раманам Скірмунтам пасады старшыні Беларускага нацыянальнага камітэта - разам з усімі наступствамі гэтага кроку, якімі б горкімі ні былі яго кампрамісы, аж да апошняй адозвы (маецца на ўвазе абвяшчэнне БНР - Л. Л.). І асабліва гэта датычыць апошняй імперыялістычнай беларускай акцыі, якой кіраваў пан Раман Скірмунт, усё гэта занадта відавочна: амаль ліхаманкавыя ўцёкі польскага элементу і маёмасці з-пад патэнцыйных крылаў літоўскай дзяржаўнасці ці аўтаноміі ў беларускую дзяржаўнасць ці аўтаномію пад лозунгам: чым большая Беларусь, тым лепшая!
Пераклад Леаніда Лаўрэша.
1 Czesław Jankowski. Białoruś budzi się... // Tygodnik Ilustrowany. 1918. № 15.
2 "Auszra" ("Світанак"), выдавалася ў з 1883 па 1886 год, "Varpas" ("Звон") - таксама літоўскі нацыянальны часопіс, выдаваўся ў Тыльзіце.
3 У сілу Брэсцкага дагавора Парэчча апынулася ў межах... Украіны!
У Варшаве адбылася ўрачыстая цырымонія перапахавання пісьменніка і ўраджэнца Берларусі Сяргея Пясецкага
Пясецкі - вядомы пісьменнік, праваслаўны беларус, удзельнік польска-бальшавіцкай вайны, афіцэр разведкі, аўтар культавага рамана "Каханак Вялікай Мядзведзіцы", які сваёй творчасцю аб'яднаў беларускую і польскую культуры. Ён нарадзіўся ў мястэчку Ляхавічы, памёр у 1964 годзе ў Вялікабрытаніі і быў пахаваны ў Гасцінгсе. Па просьбе нашчадкаў парэшткі эксгумавалі і перапахавалі на Вайсковых могілках "Павонзкі" ў Варшаве.
Паводле СМІ.
Беларусы сустракаюцца з індзейцамі
Сертыфікат: Касцян, Літвінцаў, Сідараў, Цінчурын; лісты ад Алвіна Бабідаша (ч. 2)
(Працяг, пачатак гл. у № 19, 22, 24, 27, 30-34, 36-48, 50-52 (2022); 1-52 (53-104) (2023); 1-52 (105-156) (2024); № 1-45 (157-201) за 2025 г.; № 1-45(157-201) за 2025 г.; № 7-8 (216-217), 23-28 (232-237) за 2026 г.)
У лістах Аліна Бабідаша звяртае ўвагу яго ўнівер-сальная цікавасць да ўсіх праяў жыцця з пераходам ад рэалій іх рэзервацыі да нацыянальнай (амерыканскай) праблематыкі. Ён таксама неаднаразова згадвае тое, што блізка нам на былых прасторах СССР - сваіх знаёмых з каранямі тут, сваю паездку разам з іншай амерыканскай моладдзю ў СССР (у яго лістах можна сустрэць неадна-разовыя згадкі сакавіцкай паездкі - некалькі разоў яна адносіцца да 1990-га, але адзін раз - да 1989 г.); з дапамогай Аэрафлоту ў яго эпісталярнай спадчыне з'яўляюцца менскія музеі - Вялікай Айчыннай вайны і Леніна, а таксама Гомель як месца запланаванай сустрэчы з сябрамі. У чымсьці ён падобны на памерлага сёлета Баса Марэля, таксама нашага карэспандэнта, але ўжо пера-важна электроннага - маем толькі адзін папяровы ліст ад яго, затое шмат па электроннай пошце.
КАСЦЯН Ігнат (Игнат Костян, Ihnat, Ignat Kastian, Ignat Kostian) - яго кнігі пра індзейцаў і Амерыканскі Захад трапілі і ў Гомель, прычым з яго аўтографамі. Вось які аўтаматычны пераклад атрымаўся са старонкі Музея аўтографа Гомельскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. І. Герцана, прысвечанай гэтаму індзеяністу (вы-глядае, што яго цікавасць да тэмы не знікне ніколі - у адрозненне ад часовай, "юнацкай" цікавасці многіх іншых): https://gorbibl.gomel.by/index.php?do= static&page=museum&id=616.
"Касцян Ігнат Сяргеевіч - беларускі пісьменнік, паэт, публіцыст, аўтар шэрагу твораў мастацкага і навукова-папулярнага жанру, якія асвятляюць пра-блематыку гісторыі амерыканскага "Дзікага Захаду". Больш за трыццаць гадоў займаецца амерыканістыкай, у прыватнасці яе падраздзелам індэаністыкай [індзея-ністыкай].
Ігнат Сяргеевіч нарадзіўся ў 1967 годзе ў г. Мазыры, Гомельскай вобласці.
У 1984 годзе ён паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Леніна, які скончыў у 1991 годзе.
У 1985 годзе прызваны ў рады ВС СССР. Праходзіў службу ў РВСП [рус. РВСН, Ракетныя войскі стратэгічнага прызначэння] з 1985 па 1987 на касмадроме Плясецк Архангельскай вобласці. З 1991 па 1993 г. працаваў настаўнікам гісторыі і сацыяльна-палітычных дысцыплін у ЗША [па-руску на сайце - США, маецца на ўвазе СШ - сярэдняя школа] № 1 г. Мазыра.
З 1993 па 2013 год праходзіў ваенную службу ва УС Рэспублікі Беларусь на розных пасадах. Узначальваў кафедру ў адной са спецыяльных вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. У 2000 годзе ў г. Мазыры выходзіць першы паэтычны зборнік аўтара "Не хлебам адзіным", а праз тры гады наступны "У пошуках мудрасці". Таксама шэраг вершаў аўтара былі апублікаваны ў часопісе "Няміга" [Немига] ў 2004 годзе.
У 2008 годзе ён вяртаецца да забытай усімі тэмы "Дзікага Захаду", якая бударажыла яго ўяўленне. Наза-пашаны вопыт і веды ў галіне гісторыі гэтага перыяду не давалі яму спакою і патрабавалі канкрэтнага ўвасаблення. Працуючы з малалікімі ў нашай краіне літаратурнымі крыніцамі, займаючыся перакладамі англамоўнага матэрыялу, збіраючы па макулінках любую інфармацыю, датычную гісторыі паўночнаамерыканскіх індзейцаў, ён прыйшоў да ідэі напісання кнігі аб індзейскім народзе апачы, добра знаёмым нам з кінематографа.
У 2009 годзе выйшлі першыя кнігі аўтара па індэаністыцы [індзеяністыцы], выкананыя ў навукова-папулярным жанры: "Ззаду за сонцам, якое садзіцца" і "Дэманы паўднёвых раўнін". Нечакана для аўтара тыражы гэтых выданняў вельмі хутка разышліся, і першыя прыхільнікі яго творчасці паставілі пытанне аб пера-выданні гэтых работ. Улічваючы пажаданні чытачоў, у наступным 2010 годзе, аўтар выпускае ў свет кнігу "Скрыжаванне міроў" ["Скрыжаванне светаў"], а за ёй і астатнія працы: "50 легендарных правадыроў", "Каўбоі Дзікага Захаду", "Індэйцы Каліфорніі", "Камневары краіны грызлі" і іншыя творы па індэаністыцы [індзея-ністыцы].
Далей, аўтар вырашае паспрабаваць сябе ў жанры гістарычнага рамана і рыхтуе да выдання аповесць "Цягнік на Фларыду", выдадзеную ў 2010 годзе. У гэтым літаратурным жанры ён замацоўваецца, апублікоўваючы невялікімі тыражамі раманы "Па той бок Франціра" і "Уварванне".
У цяперашні час аўтарам выдадзена і паспяхова рэалізуецца шэраг навукова-папулярных работ: "Апачы - мінулае і сучаснасць", "Бадзягі Дзікага Захаду", "Невя-домы Францір", "Забытыя плямёны Фларыды"".
Яго творчасць - у асноўным індзеянісцкая, але гэта для асобнага вялікага агляду. Найбольшая яго ўвага - да апачаў, ён падрыхтаваў некалькі кніг, прысвечаных ім, а таксама на пэўных сайтах змяшчаў шмат тэкстаў, фрагментаў з кніг пра іх.
Як Ігнат паведаміў нашаму прадстаўніку, пера-даючы 1.04.2014 г. некалькіх сваіх кніг з аўтографамі, ён двойчы бываў у Венесуэле.
Яго бацька, ураджэнец в. Усохі Клічаўскага раёна, які памёр 21.08.2026 г., таксама трапіў у нашу біблія-графію.
Літ.:
9126 Костян И. Вторжение: роман. Мн., 2013.
9200 Костян И. Демоны Южных равнин // Костян И. Перекресток миров. Мозырь, 2010. С. 105-231.
8565 Костян И. Демоны Южных равнин. Мн., 2009. (Каманчы.)
9128 Костян И. Демоны Южных равнин. Мн., 2013.
8729 Костян И. Индейцы Калифорнии. Мн., 2011.
12684 Костян И. Колониальный спецназ. Мн., 2022.
8566 Костян И. Позади садящегося солнца. Мн., 2009. (Кніга пра апачаў.)
11968 Костян И. С. Разведывательные практики североамериканских индейцев. Мн., 2020. (Выдадзена Р. Цымберавым.)
9652 Костян С. И. Кто и зачем пытался скрыть от белорусского народа "Парижскую хартию для новой Европы" // Гісторыя Беларусі: Палемічныя матэрыялы / [М. А. Багушэвіч і інш.]; пад рэд. Я. К. Новіка. Мн., 2015. С. 298-301.
4529 Костян С. И. "Парижская хартия для новой Европы" и ее пагубные последствия для Беларуси // Мы и время. 1997. № 19 (июнь). С. 8.
6720 Костян С. И. Стратегия Сергея Костяна / интервью С. Мартовская // День. 2002. 20 июня.
4530 Костян С. Парижские требования идео-логически оболванить мир // Мы и время. 1997. Окт. № 34. С. 5.
5433 Костян С. Третья волна оппозиции // Знамя юности. 1997. 5 июня. С. 2.
8941 Касцян С. "Курганы шмат чаго нам гаво-раць…" / інтэрв'ю // Звязда. 2002. 6 ліп.
ЛІТВІНЦАЎ Пётр (3) - хаця гэта адхіленне ад непасрэдна індзейскай тэмы, цяжка не працытаваць нашчадка сібірскіх Літвінцавых, якія вядомыя і ў гісторыі Аляскі.
Расказаў ён пра сябе ва "Уступленні ў тэму" ў сва-ёй кнізе "Шанцаванне, прульнасць і ўсякае незразумелае ў маім жыцці" ("Везение, прульность и всякое непонятное в моей жизни"):
"Добры дзень! Мяне клічуць Ігар Юр'евіч Ліц-вінцаў. У Францыі - проста Ігар (прыкідваюцца, што ім не вымавіць маё зусім не складанае рускае прозвішча). Нарадзіўся ў 1948 г. 02.02, вучыўся ў Яраслаўлі. Пасля заканчэння Тэхналагічнага інстытута ў 1971 адразу пасту-піў у аспірантуру МХТІ імя Д. І. Мендзялеева (зараз РХТУ) кафедры "Тэхналогія асноўнага арганічнага і нафтахімічнага сінтэзу". Гэта значыць, па той жа спецыя-льнасці, якую і атрымаў у ЯТІ.
Большую частку свайго жыцця (звыш 30 гадоў) я на ёй і прапрацаваў, не лічачы гадавой стажыроўкі ў Францыі, двух гадоў выкладання ў Тунісе і шматлікіх (часам досыць працяглых) камандзіровак. Самая экзатыч-ная была ў Мексіцы, два месяцы ў сталічным Універсітэце "Ацкапатцалка" [Ацкапатцалька, Azcapotzalco].
Апошнія гады - спачатку сумяшчаў (з 1998 г.), а потым і на поўную стаўку працаваў топ-менеджарам у прадстаўніцтве кампаніі "Эксэс Індастрыз". Пенсію і грошы на астатняе жыццё менавіта там і зарабіў".
У гэтай жа кнізе (год напісання - 2002, дата выхаду на "Литрес" - 16.04. 2020) ён расказвае пра паходжанне сібірскіх Літвінцавых.
ЛІТВІНЦАВЫ
Ігар Літвінцаў
А на пачатку, з дапамогай глыбокага пошуку ў інтэрнэце на прозвішча Літвінцаў пачалі мы даволі ліха і паспяхова. Магчымае ўзнікненне радаводу знайшлося хутка - у 1640 г. выйшаў нейкі Стэфан Максімаў са сваімі людзьмі дзесьці ў раёне Чаркас на Расійскую зямлю. Ну і на ўсялякі выпадак нашымі гасціннымі дзяржаўнымі структурамі (а раптам казачок-то засланы?) быў адразу ва Усходнюю Сібір адпраўлены. Праўда, па мяккім ва-рыянце, як прадстаўнік так званага саслоўя баярскіх дзяцей. Ну, а там як выхадца з Літвы яго Літвінцавым [або Літвінцовым, па-руску Литвинцовым) і занеслі ў пры-казную [приказную] кнігу. Не прапаў, аднак. Ужо сын яго Іван у вялікія мясцовыя начальнікі выйшаў і вёсачку Літвінцава заснаваў (шкада, Брацкім вадасховішчам затапілі.) Ну, а потым замільгалі ў гісторыі і вядомыя бага-тыя купцы (зараблялі ад Джунгарыі да Аляскі), і няпро-стыя казакі, і значныя дзяржаўныя людзі. Нават сабор Літвінцаўскі [або Ліцвінцаўскі?] ў Іркуцку да гэтага часу стаіць! Гадоў 10 пошукаў і ўдалося ланцужок працягнуць амаль поўны ад Івана, сына Стэфана - (неідэнтыфікаваны перыяд) - Сцяпан - Сцяпан - Аляксандр - Мікалай - Аляк-сей - Юры і да мяне - Ігара.)
Ды толькі потым (адносна нядаўна) мае дамы засумняваліся. Іншы варыянт для сыходу ў генеалагічную глыбіню ўтварыўся. Уся праблема ў тым, што вельмі пладавітыя продкі былі. Па дзясятку сыноў у сям'і, не мяжа. Ды і імёны ім часам аднолькавыя давалі. Вось тут і разбярыся. Дзве мясцовыя сібірскія профі-пошукавічкі [поисковички] (вельмі кваліфікаваныя і адказныя) да-памагалі і зараз дапамагаюць, паміж сабой лаюцца часам, але гэта толькі на карысць справе ідзе.
(Усе падрабязнасці знойдзеце ў будучых кнігах (уключаючы і расшыфроўку дадзеных ДНК-аналізу ў лабараторыях Швейцарыі, ЗША і Расійскай Акадэміі ДНК па 25 маркёрах). Гэтыя вынікі выводзяць мяне на агуль-нага даўняга продка па бацькоўскай лініі (гаплагрупы R1a - Z92 галінамі 569) (гаплагрупы R1a - Z92 галіна 569) з такімі вядомымі асобамі, як Мусін-Пушкін, Пржавальскі і Хадасевіч, роды якіх бяруць свой пачатак у паўночнай частцы Вялікага Княства Літоўскага. І па матчынай: гаплагрупы Уршулы [або Уршулі] - U4a. Гэта таксама цікавая гісторыя - перапіска, бо швейцарцы спачатку хацелі ад мяне адчапіцца [отделаться], даслаўшы кара-ценькі сертыфікат, вынікі якога мяне паведамлялі, што я на 69% усходні славянін, на 16% фіна-вугорац, на 11% брытанец, а акрамя таго ўтрымоўваю [содержу] 2% генаў Азіі цэнтральнай. Проста хаўтуршчыкі.
А цяпер з такіх гістарычных далей зноў вернемся да сібірскай лініі. Знайшліся святыя старцы! Падчас гэтага цяжкага разблытвання ўсіх магчымых варыянтаў бацькоў-скага радаводу мы сапраўды знайшлі сярод яго продкаў па абедзвюх лініях цэлы шэраг сібірскіх святароў. І, магчы-ма, менавіта з-за гэтага яго дзед ганаровым грамадзянінам Іркуцка стаў [-] так у аўтабіяграфіі яго сына, гэта значыць майго дзеда было паказана (між іншым - раней гэтае званне дзецям перадавалася).
Сярод святароў Літвінцавых падзвіжнікаў хапала. Адзін з самых вядомых на Алясцы засвяціўся. Родны брат майго прапрадзеда - Пётр Літвінцаў быў рэктарам Нова-Архангельскай духоўнай семінарыі. Яго дзеянні ў пачатку шляху захаваны ў кнізе "Юканскі крумкач" Сяргея Мар-кава ў зборнай [сборной] асобе манаха Гермагена. Апо-шні з крыжам на голых грудзях [у крыніцы тут коска] бясстрашна бадзяўся ў расе па лясах з мэтай хрышчэння крыважэрных індзейцаў - тлінк(г)ітаў або колюшаў [тлинк(г)итов или калюшей]. Яны яго лічылі вар'ятам. Таму і не чапалі. І, у адрозненне ад пакорлівых аляутаў, хрысціцца нешта зусім не хацелі, а вось спаліць Нова-Архангельск, а ўсіх рускіх перабіць не толькі марылі, але і спрабавалі некалькі разоў.
Літ.:
11586 Марков С. Юконский ворон. М., 1954.
25572 Марков С. Юконский ворон. М., 1958.
11591 Марков С. Юконский ворон: роман. М., 1961.
11592 Марков С. Юконский ворон: роман. М., 1970.
11593 Марков С. Юконский ворон: роман // Марков С. Н. Юконский ворон: роман. М., 1970. С. 5-190.
16763 Марков С. Юконский ворон. Ярославль, 1974.
11590 Марков С. Юконский ворон / вступ. ст. В. Милькова. Красноярск, 1982.
11587 Марков С. Юконский ворон / вступ. ст. А. И. Алексеева; худ. Д. Утенков. М., 1991.
11588 Марков С. Юконский ворон / предисл. В. Милькова; худ. Ю. М. Ефимов. Новосибирск, 1991. (Сб.)
18818 Марков С. Юконский ворон: роман. М., 2010.
СІДАРАЎ Ягор (Iagor Sidarau, Egor Sidorov) - хакеіст нарадзіўся ў Віцебску, у пачатку кар'еры быў звязаны з камандай "Мінскія зубры". У 2021 г. удзельнічаў у чэмпіянаце свету сярод юніёраў (26 красавіка - 6 мая) у прыгарадзе Даласа Фрыска (Frisco) і горадзе недалёка ад Даласа Плейна (Plano). Яго сезоны ў "Саскатун блэйдс" (Saskatoon Blades, ЗХЛ): 2021/2022, 2022/2023, 2023/2024. Затым ён перайшоў у "Анахайм дакс" - кантракт навічка на тры гады ("Сан-Дыега галс").
Не толькі ў гульнях, але і непасрэдна на базе каманды Ягор мог блізка сутыкацца з індзейцамі - най-перш гэта муж і жонка Рэбіт і Калінгбул.
У 2022 г. з'явілася інфармацыя, што прадстаўнікі каманды "з радасцю абвяшчаюць мадэль, акцёрку і акты-вістку Першых Нацый Эшлі Калінгбул [Ashley Callingbull] новым паслом "Саскатун блэйдс"".
"Тое, чаго Эшлі дасягнула за сваё маладое жыццё, проста выдатна", - сказаў прэзідэнт каманды Колін Пры-стнер. "Яна натхняе мільёны маладых дзяўчат па ўсім свеце, і, маючы магчымасць сустрэцца з ёй на выхадных, было зразумела, чаму, бо яна такая чулая і добрая, што робіць такое выдатнае ўражанне на ўсіх, каго сустракае".
"Я працую з вялікай колькасцю жанчын і дзяцей у розных супольнасцях і тут, у Саскатуне, таму я тут даволі часта бываю, і цяпер мне будзе лягчэй быць больш да-ступнай для гэтых супольнасцей", сказала Эшлі пра сваю працу ў Саскатуне.
"Цяпер мне будзе лягчэй быць больш даступным для гэтых супольнасцей, што мяне вельмі хвалюе. Паколь-кі мне не трэба будзе так далёка ездзіць, я магу проста сесці ў машыну і паехаць, каб змяніць сітуацыю туды, дзе гэта неабходна".
Каманда вітала не толькі Эшлі Калінгбул, якая шмат чаго дасягнула (у тым ліку выйграла конкурс "Місіс Сусвет" 2015 г. у Менску), але і новага трэнера.
Такім чынам, "Уэйсі Рэбіт і Эшлі Ка-лінгбул прынялі пасады ў "Саскатун блэйдс"". 30.06.2022 г. Дэрэк Бідуэл, Global News, напісаў: "Не так часта мужа і жонку адначасова пры-маюць на працу ў камандзе, але менавіта гэта адбылося ў панядзелак, калі "Саскатун блэйдс" віталі Уэйсі Рэбіта [Wacey Rabbit], на гэты раз у якасці аднаго са сваіх памочнікаў трэнера" (з 27.06.2022).
Муж Эшлі Рэбіт нарадзіўся ў Лет-брыджы (Альберта), вырас у суседняй з ім Нацыі кайнай (Kainai Nation, Blood Tribe, чарнаногія). Гуляў у Амерыканскай хакейнай лізе (АХЛ, AHL), да і пасля Саскатуна - памочнік трэнера "Альберні вэлі бульдагc" (Alberni Valley Bul-ldogs) і "Ванкувер джаентс" (Vancouver Giants, ЗХЛ, WHL) (са жніўня 2025 г).
Літ.:
242 Бонч-Бруевич В. Духоборцы в канадских прериях. Ч. 1. Пг., 1918. (Саскачеван.)
12581 Мазур Ю. "Миссис Вселенная-2015" - лучший друг индейцев // Комсомольская правда. 2015. 1 сент. С. 22.
ЦІНЧУРЫН Андрэй (Андрей Тинчурин, Andrei Tinchurin, Tsinchuryn) - пачаў працаваць на "Беларуснафту" ў Эквадоры з 2023 г. - аперацыйны кіраўнік даччынага прадпрыемства "Сэрвіс Ойл Эквадор Эквасер-войл" з прозвішчам, якое было і ў татарскага пісьменніка па імені Карым.
У Эквадоры з краін, у якіх значны сацыялізм у дзяржаўным ладзе, - кітайскія нафтаздабываючыя тэхна-логіі і абсталяванне. І яны сталі дапаўняцца беларускімі ўзорамі.
Інтэрв'ю з ім узята Віялетай Дралюк адразу пасля аднаго з яго прылётаў у Беларусь: https://www.neft.by/2023/09/20/gomel-kito-armadilo-vse-po-planu. Як загаловак мы ніжэй выкарыстоўваем падзагаловак з яго. Гэта найбольш цікавае месца ў інтэрв'ю. Яно прысвечанае ваорані (ваорани, ваодани, аука, з кечуа - "салдат, вораг", Waorani, Waodani, Huaorani, Waos) з міжрэчча Напа і Курарай (Амазонія - Napo, Orellana, Pastaza Provinces).
СІЛА ДЖУНГЛЯЎ І СУСЕДСТВА З ПЛЕМЯННЫМІ ГРАМАДАМІ
- Дарэчы, да тэмы параўнанняў. Ад галаўнога офіса прадпрыемства ў Кіта да радовішча Армадылья [Armadillo Oil and Gas Field] блізкі шлях?
- Вядома, не так, як ад Гомеля да Рэчыцкага. У цэлым у Эквадоры проста ездзіць не атрымліваецца. Тут гарыстая мясцовасць, у Андах пастаянныя серпанціны, змена вышыні над узроўнем мора. Але задачу абляг-чаюць авіязносіны. Дык вось, спачатку на самалёце ў горад Францыска дэ Арэльяна (г. Кока) [Puerto Francisco de Orellana, El Coca], адтуль яшчэ пераадолець 70 км - і Армадылья. Наша радовішча знаходзіцца непасрэдна ў джунглях. Гэта запаведная частка. Як, у прынцыпе, і большая частка Эквадора. У краіне вельмі строгія экалагічныя патрабаванні, зусім [вполне] суадносныя [вполне соотносимые] з вельмі беражлівым стаў-леннем да прыроды. Яна тут дзіўная і разнастайная. Унікальная, я б так сказаў. Нездарма краіна такая прывабная для турыстаў. Тут можна сустрэць такіх прадстаўнікоў флоры і фаўны, якіх больш нідзе ў свеце не сустрэнеш.
- Вельмі небяспечных у тым ліку…
- Ведаеце, напэўна, сустракаў усё, што можна сустрэць. На радовішчы ж стала [постоянно]. Акрамя таго, у вольны час імкнуся ўдзельнічаць у экспедыцыях па дзікай прыродзе, першародных джунглях. Такія паходы выдаюцца рэдка, але па сіле ўражанняў іх цяжка з нечым параўнаць. Дык вось, не было нічога такога, каб рэальна напалохала. Ты не чапаеш [трогаешь] на-сельнікаў трапічных лясоў, цябе не чапаюць. Існуем паважліва і паралельна.
- А было тое, што вельмі здзівіла?
- Цяпер гэта ўжо звыкла [привычно]. Але ў пачатку незабыўнае ўражанне [неизгладимое впе-чатление] пакінула сустрэча з прадстаўнікамі пле-мянных грамад, якія ў Эквадоры знаходзяцца пад аховай дзяржавы, на асаблівым становішчы. Вось так на свае вочы ўбачыць людзей, якія захоўваюць першабытны лад жыцця - нечакана… Але зараз мы ў нейкім [неко-тором] сэнсе суседзі. Пасля таго, як на Армадылья пачалася здабыча нафты, уздоўж дарогі вырасла вёска племянной грамады Ваарані. Прадстаўнікі гэтага племені адносяцца да тых, хто вядзе аселы лад жыцця, камунікабельныя, таварыскія, не закрытыя для чужын-цаў [Представители этого племени относятся к тем, кто ведет оседлый образ жизни, коммуникабельны, общи-тельны, не закрыты для чужаков]. Так што выстройваем [выстраиваем] добрасуседскія адносіны, прытрымліва-ючыся балансу інтарэсаў.
Літ.:
6194 Арэльяна (Orellana) Франсiска дэ // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Т. 2. Мн., 1996. С. 11.
НЕКРАЛОГ: Марэль Бас (Bas Moreel, 1930-2026) - галандскі актывіст (ураджэнец Генепа, Gennep) - на-стаўнік, перакладчык і шмат чаго іншага. Гэты светлы чалавек памёр у першы дзень 2026 г. ва ўзросце 95 гадоў. Многае ўражвае ў яго дзейнасці і падыходах, асабліва ж - актыўнае распаўсюджванне ведаў, літаратуры (Bas Moreel Literatuurverspreiding), камунікабельнасць, цікавасць да людзей і іх патрэб.
Літ.:
3643 Короткевич В. Книгоноши / пер. В. Коваленко // Всемирная литература. 1997. № 9. С. 92-103.
Алесь Сімакоў, даследчык беларуска-індзейскіх сувязей.
Ales Simakou (e-mail: davyde020@gmail.com), researcher of Belarusian-Indian (American Indian, Native American, Amerindian, First Nations) connections.
Індзейцы, индейцы, Indianie, Indians, indigenous peoples, indigenas, indios de America y Bielorrusia, Belarus; Алесь Симаков. Белорусы встречаются с индейцами. [Вып. 177].
"Гудскі гармонік" на XIV фестывалі народных традыцый і мастацтваў
Сапраўднае свята народна-песеннага мастацтва прайшло ў м. Радунь Воранаўскага раёна!
Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці на XIV Ад-крытым раённым фестывалі народных традыцый і мастацтваў "Кола сяброўства" годна прадставіў - Народны ансамбль народнай музыкі і песні "Гудскі гармонік" (філіял "Гудскі цэнтр творчасці і вольнага часу" ГУ "Лідскі РЦКіНТ").
Нашы артысты падарылі гледачам запальныя народныя найгрышы, душэўныя песні, усмешкі і магутны зарад пазітыву.
Выступленне калектыва закруціла гасцей фестывалю ў сапраўднай віхуры свята.
Жадаем нашаму любімаму ансамблю невычэрпнага натхнення, гучных апладысментаў і новых творчых вышынь!
ТК "Культура Лідчыны".
Герб горада Ліды, наданы 17 верасня 1590 г.
