Вiртуальная вандроўка па Лiдчыне, 2009 г.
Крыніца: pawet.net.
Мураванкаўская (М.Мажэйкаўская) царква - характэрны для беларускай готыкі тып цытадэльнага царкоўнага будынку, умацаванага з дапамогай рагавых веж. Будаўніцтва храма датуецца першай паловай ХVI ст., дзесьці паміж 1516 і 1542 гг.
М.Мажэйкава ўпершыню згадваецца ў 1511 г. у прывілеі вялікага князя ВКЛ Жыгімонта І Старога аб падараванні вёскі Шымкі Мацкавічу. Далей належала Яну Шымкавічу (сыну Ш.Мацкавіча, Палубенскім і іншым. Апошнім гаспадаром сядзібы быў унук Аляксандра - Андрэй Брахоцкі. Cядзіба М.Мажэйкава знаходзіцца на усходняй ускраіне вёскі, створана у 19 ст. На прыканцы 18 ст. і пачатку 19 ст. Румэры пабудавалі вялікі мураваны двор. Аляксандр Брахоцкі прадоўжыў будоўлю і канчатковы выгляд сядзіба прыняла ў 1908-1910 г. Крыніца: Спадчына №1-2 2001 г.
Былая уніяцкая царква Свята–Крыжаўзвіжанская царква ў в. Бабры. Пабудавана ў 1810 г. з дрэва. У гэты ж час каля царквы быў пасаджаны дуб, які расце да гэтага часу. Фундатар царквы – абшарнік Карл Ляскевіч. У 1880 г. над бабінцам надбудаваная званіца, а пры ўваходзе зроблены тамбур. Царква агароджана невысокім мурам, з якога найлепш захавалася фасадная частка. Рэстаўраваная ў 1935 г. На царкоўным двары, на поўнач ад храма, знаходзіцца камень-следавік.
Голдава, былая уніяцкая царква Раства Багародзіцы. Царква Раства Багародзіцы. Пабудавана ў 1795г. з дрэва. Перад царквой устаноўлена дзвух’ярусная шатровая званіца каркаснай канструкцыі. На званіцы прымацаваны тры званы розных памераў: вялікі 1991 г., сярэдні 1928 г., на малым дата выраба адсутнічае. Першы успамін аб царкве ў в.Голдава ў 1633 г., царква Св.Спаса. У 1633 г. гаспадар маёнтка Голдава – А. Трызна засноўвае тут кляштар. У 1660-80 я гады маёнткам валодаў праваслаўны Магілёўскі епіскап Клімент Трызна. У 1718 г. маёнтак Голдава выкупіў трокскі падсудак Ф.М. Вянцковіч. Тады ж ён перавёў манастыр з царквой ў унію, быў заснаваны Голдаўскі Базыльянскі манастыр. А ў 1721 г. Вянцковіч запісаў Базыльянскаму манастыру фундуш на зямлю і сялян. Асаблівую цікавасць уяўляюць сабой два каваныя крыжы, устаноўленыя на цыбулепадобнай галоўцы і над апсідаю. Крыжы маюць традыцыйную нацыянальную форму. Менавіта крыжы ўніяцкіх цэркваў вылучаюцца ажурнасцю, багаццем дэкору, глыбінёй сімвалічнага зместу. Уніяцкая царква - народная царква і таму яе атрыбутыка ўтрымлівае шматлікія элементы традыцыйна-народнай культуры. Круглы дыск на месцы перакрыжавання разам са звілістымі палоскамі (зьзяннем) сімвалізуе сонца, прамяні святла. У нізе – паўмесяц, сымбаль ночы. Так увасабляецца ідэя перамогі жыццестваральнай сілы Сонца над цемрай, дабра над злом. Тры крыжыка на канцах вялікага крыжа сімвалізуюць Святую Троіцу.
Прэабражэнская царква ў Дзікушках. Есць інфармацыя аб тым што прыход тут існаваў ў 1442 г. Прэабражэнская каменная царква будалася як уніацкая абшарнікам Рафаілам Грабоўскім і была асвечана ў 1840 г.