Virtualne podruże po Lidzkim powiecie, 2010
Крыніца: pawet.net.
Нача - Шаўры Парафія і касцёл у Начы ўзніклі ў снежні 1529 г. Заснавальніца парафіі: Марыя, удава па Янушу Касцевічу, з ваяводства Падляскага. Гэты касцёл служыў вернікам больш чым 200 год. Гэты касцёл быў зруйнаваны, а на яго месцы ў 1750 годзе ксяндзом Юзафам Кучэўскім быў пабудаваны новы касцёл, таксама драўляны. Прыкладна з 1872 года нацкім пробашчам стаў Адам Сакалоўскі, які прабыў тут ажно да 1909 г. Пры ім была пабудавана ў 1892 г. плябанія, будынак якой захаваўся да нашага часу, і ў 1900-1910 гг новы цагляны касцёл, які зараз з’яўляецца гонарам мястэчка. На прыкасцельнай тэрыторыі - магіла Тэадора Нарбута, званіца з 1832 года (на трэць складаецца з каменя, астатняе - з дрэва), помнік паўстанцам 1863-1864 гг. загінуўшым у баі ля в. Кавалькі. Капліца – радавое пахаванне Шукевічаў; гістарычны і архітэктурны помнік. Знаходзіцца прыкладна за 0.5 км на поўдзень ад вёскі, у веске - Карчма, помнік народнай архітэктуры і побыту.
Могілкі у Шаўрах, тут пахаваны жонка Тэадора Нарбута - Хрысціна, сын Баляслаў і ўнук Зыгмунт.
Касцёл у Ваверке