Вiртуальная вандроўка па Лiдчыне, 2010 г.
Крыніца: pawet.net.
Вензаўшчына, каменныя магілы, 2 ліпеня 2010. в. Вензаўшчына, 0,1 км на захад ад вёскі на пад'ездзе да вёчкі і 80 м на паўднёвы захад ад вёскі на прыгожым узгорку. Каменныя могільнікі. XIII - XIV і X - XV стст. Жыхары вёскі кажуць, што капаюць тут увесь час, і нават ўзгорак стаў ніжэй, чым раней. Цікава, што ўдалося ўдакладніць месца дзе знаходзіўся Глушнянскі базыльянскі кляштар. Бо Шукевіч пісаў, што ва ўрочышчы Ганчары каля вёскі Глушни і недалёка ад ўрочышча Монастыршчына (баз. монастрырь) і Царковшчына у канцы 1889 г. Вальтэрам былі праведзеныя раскопкі 19 старажытных магіл - гэта як раз каля ўзгорка падобнага на гарадзішча. У гэтых ўрочышчах па словах мясцовых жыхароў былі старыя магілы з помнікамі. Прама ў лесе. Можа гэта былі рэшткі манастырскіх могілак? Фотаздымкі могільніка на ўзгорку.
Пашкавічы, каменныя магілы, 2 ліпеня 2010. Каменны могільнік перыяду сярэднявечча ў в. Пашкавічы (0,3 км на поўдзень ад вёскі), XIII–XV ст.
Дайнава, камень - сваяк легендарнага вялікага сакральнага каменя Дайновы “Кабыла”, дзе па паданні каралі злачынцаў. Сваяк – камень даўжынёй 2,45 м, шырынёй 1,8 м і вышынёй над паверхняй зямлі 1,15 м. Зверху на паверхні гэтага валуна маецца 13 выразных лунак і некалькі меркаваных. Дыяметр лунак 5-7 см і глыбіня 1-3 см (Винокуров В.Ф., Дучиц Л.В., Зайковский Э.М., Карабанов А.К. Культовые валуны с рукотворными углублениями.). Камень “робіць ўражанне”, мудры ён ... Пад пякучым сонцам лета на здымках не бачна паглыбленняў, таму першы здымак Эдварда Зайкоўскага з артыкула “Культавыя камяні Беларусі”. Э. Ляўкоў, А. Карабанаў, Л. Дучыц, Э. Зайкоўскі, В. Вінакураў// Studia Mythologica slavica №3 -2000, C. 43-56. Бачна, што Зайкоўскі рабіў штучную падсветку, каб выявіць рэльеф каменя.